• Газеты, часопісы і г.д.
  • Альбом юнага гітарыста

    Альбом юнага гітарыста


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 25с.
    Мінск 1994
    19.55 МБ
    МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ I ДРУКУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
    альБол/і
    юнагсі гіТарьісТсі
    Дапушчана Міністэрствам культуры і друку ў якасці вучэбнага дапаможніка для музычных навучальных устаноў
    МІНСК "БЕЛАРУСЬ" 1994
    Ад складальніка
    Складальнік і аўтар прадмовы В. С. ЖЫВАЛЕЎСКІ
    Зборнік складзены з арыгінальных твораў і апрацовак сучасных беларускіх гітарыстаў і кампазітараў. Акрамя таго, уключаны: старадаўняя музыка; пералажэнні і апрацоўкі лютневых танцаў В. Бакфарка (1507 1576), Д. Катона (1570—1615), чые імёны звязаны з гісторыяй музычнай культуры Вялікага княства Літоўскага; папулярныя гітарныя мініяцюры XIX ст.
    Выданне адрасуецца вучням дзіцячых музычных школ і вучылішчаў, а таксама гітарыстам-аматарам.
    Мабыць, няма на свеце такіх краін, дзе б у гітары не было шматлікіх прыхільнікаў — выканаўцаў I слухачоў. ЦіхІ, мілагучны тэмбр гэтага цудоўнага інструмента прываблівае непадробленай шчырасцю, чысцінёй, пяшчотай. Пабываўшы хоць раз на канцэрце прафесійнага гітарыста, надоўга ў душы захаваеш свята. I нездарма многія паэты і пісьменнікі прысвяцілі гітары натхнёныя радкі. Помніце верш выдатнага іспанскага паэта Федэрыка Гарсія Лоркі?
    Пачынае плакаць гітара —
    Гарлачом свішча ранак гартанны.
    Пачынае плакаць гітара: Супыніць яе— марная мара. Хто яе замаўчаць прымусіць? Плача ў стоме, Ў роспачнай скрусе. Як вада, задуменна плача, Як вятрыска над снегам гарачы. ЦІ ж змаўчаць яе змусіць няўдача? Так пясок у пустэльні плача, Смягла трызніць камеліяй белай. Без пагоні так плачуць стрэлы, Вечар плача, без рання патухлы, Плача дрэва па мёртвай птушцы. О, гітара! Сэрца, адвага!
    Ныеш ранаю пяцішпагай!.. t (Пераклад з Іспанскай мовы Р. БАРАДУЛІНА)
    ГІтара — інструмент старажытны, ён мае багатую гісторыю. Яшчэ ў XIII стагоддзі гітара была завезена арабамі ў Іспанію. Спачатку ў яе было чатыры струны, Потым пяць. Па-арабску гГ азначае "пяць", а "тар" — "струна". Можа адсюль і ўзнікла назва інструмента? У канцы XVIII стагоддзя з'явілася шостая басовая струна, і гітара набыла сучасны выгляд, ВельмІ хутка яна стала папулярнай ва ўсіх краінах Заходняй Еўропы. Спецыяльна для яе пісалі музыку вядомыя кампазітары — Маўра Джуліяні, Фернанда Сор, Франц Шуберт, Нікола Паганіні. А французскі кампазітар Гектар Берліоз, аўтар славутага трактата па інструментоўцы, прысвяціў гітары цэлую главу.
    МагчымасцІ гітары як самастойнага сольнага інструмента бязмежныя: яе тэмбр цудоўна зліваецца з тэмбрам мандаліны, скрыпкі, цымбалаў, вельмі своеасабліва гучыць гітара разам з духавымі Інструментамі — флейтай, габоем, кларнетам. Многія прафесійныя музыканты выкарыстоўваюць гэты інструмент у складзе розных камерных ансамбляў, I, што самае дзіўнае, некаторыя сучасныя кампазітары стварылі арыгінальныя фантазіі для гітары ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра. I ўсё ж найлепш гітара гучыць у дуэце з самым дасканалым музычным інструментам — чалавечым голасам. Ці магчыма ўявіць без гітары песні I танцы цыганоў, старадаўнія рускія рамансы або серэнады венецыянскіх гандальераў, мастацтва ісланскіх фламенкістаў? Вось, відаць, дзе захаваны галоўны сакрэт папулярнасці гітары.
    Напэўна, цікава будзе ведаць, ці ігралі на гітары ў старажытнай Беларусі? У 1642 годзе ў горадзе Слоніме, што на Гродзеншчыне, была пабудавана сінагога. На фрэсках, якія ўпрыгожваюць гэты храм, намаляваны музычныя інструменты — віяланчэль, клар* нет і гітара. Выявы музычнага інструмента лютні, што лічыцца продкам гітары, можна знайсці на старадаўніх будынках у Гродне I Мінску. У горадзе Вільні, які раней з’яўляўся сталіцай беларуска-літоўскай дзяржавы (Вялікага княства Літоўскага), нарадзіўся адзін з заснавальнікаў ігры на рускай сяміструннай гітары Андрэй Восіпавіч Сіхра (1773 1850). Апошнія гады жыцця правёў у Вільні і другі вядомы гітарыст — Марк Данілавіч Сакалоўскі (1818—1893). ён выступаў з сольнымі канцэртамі ў Мінску, ВІцебску, Магілёве, Слуцку ды іншых беларускіх гарадах. Сапраўдным віртуозам быў Андрэй Галаван, стрыечны брат выдатнага паэта Максіма Багдановіча. Ён перакладаў і выконваў на гітары творы Баха I Бетховена. Як бачым, класічная гітара на Беларусі таксама мае цікавую гісторыю I чакае ўдумлівых даследчыкаў.
    7870610000 — 055 	 49 — 94
    М 301 (03) 94
    © Прадмова і складанне.
    В. С. Жывалеўскі, 1994
    ШЭСЦЬ БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ ПЕСЕНЬ
    КУМА МАЯ, КУМАЧКА
    Апрацоўка С. БУРАВА
    ЧАМУ Ж МНЕ HE ПЕНЬ
    Andantino
    ЧЫЕ ПЧОЛЫ У ГАРОДЗЕ
    Andantino
    ПРЫЙШОЎ НА ВЯСЕЛЛЕ НАШ СВАТОК
    ПАСЕЮ Я РУТУ
    Andante cantabi Іе	Э	Ь	Ь
    Allegro moderate
    У IІЕЧЫ ПАЛЮ
    2. Зак. 5508
    5
    ПЯЦЬ БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ ПЕСЕНЬ
    Апрацоўка С. ПЛУЖН/КАВА
    ЛАДАЧКІ, ЛАДУШКІ
    Moderate
    ЯК КРЫНІЦА цячэ
    Moderate
    ПЕРАПЁЛАЧКА
    Moderate
    8
    А Ў ПОЛІ ВЯРБА
    Lento
    3. Зак. 5508
    9
    БЕЛАРУСКАЯ ПОЛЬКА
    ЧАТЫРЫ БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ПЕСНІ
    Апрацоўка У. БРАТЧЫКАВА
    ю
    Апрацоўка В. ЖЫВАЛЕЎСКАГА
    КАЛЫХАНКА
    Andante
    КАЛЯДА
    ПРЫ ДУНАЁЧКУ
    Moderate
    4. Зак. 5508
    13
    ОЙ, БАЛІЦЬ СЭРЦА, РАЗГАРАЕ
    Allegro
    ВАРЫЯЦЫІ НА ТЭМУ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ ПЕСНІ "КУПАЛІНКА"
    Апрацоўка A. ВІННІКА Andante
    5. Зак. 5508
    ЭЦЮД "ЛЯТАЮЧАЯ ТАЛЕРКА"
    ЭЦЮД "МУЗЫЧНАЯ ТАБАКЕРКА"
    Д. ВІННІК
    С. ПЛУЖНІКАЎ
    
    ЭЦЮД-ПРЭЛЮДЫЯ
    с. бураў
    'гТІ гП гЛ_гП гТІ гП [j w j
    ——ft' ~Д U ЛВ	W	' ■■ ■ 4Д
    СТАРАДАЎНЯЯ МЕЛОДЫЯ
    У. ЗАХАРАЎ
    Andante
    20
    ВАЛЬС
    н. кост
    Апрацоўка П. КАРОТКАГА
    б. Зак. 5508
    21
    ВАЛЬС
    I. КУЗЬМІЦКІ
    Moderate
    22
    ПОЛЬКА
    У. ДЗМІТРЫЕНКА
    Выканальніцкая рэдакцыя
    л. u	У. ДЗМІТРЫЕНКІ
    Tempo di mazurna
    ПРЭЛЮДЫЯ
    (У перайманне Э. ВІЛА-ЛОБАСУ)
    В. ВОЙЦІК
    АДЛЮСТРАВАННЕ МЕСЯЦА
    А. ЛЯДНЁЎ
    II
    СЮІТА НА ТЭМЫ НЕВЯДОМЫХ АЎТАРАЎ XVI -XVII СТСТ.
    |	Апрацоўка В. ЖЫВАЛЕЎСКАГА
    Presto (J.=90)
    Ill
    IV
    VI
    ТАНЕЦ
    ТАНЕЦ "ФАВАРЫТ"
    (для лютні)
    Д. КАТОН
    42
    43
    simile
    ЗМЕСТ
    ШЭСЦЬ БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ ПЕСЕНЬ. Апрацоўка С. Бурава	 4
    Чаму ж мне не 		 4
    Чые пчолы у гародзе	 4
    Прыйшоў на вяселле наш сваток 	 4
    Кума мая, кумачка 	 5
    Пасею я руту 	 5
    У печы палю 	 5
    ПЯЦЬ БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ ПЕСЕНЬ. Апрацоўка С. Плужнікава 	 6
    ЛадачкІ, ладушкі	 $
    Як крыніца 		 °
    Перапёлачка 	   6
    Зялён гай	
    А ў полі вярба 	
    БЕЛАРУСКАЯ ПОЛЬКА. Апрацоўка У. Братчыкава	10
    ЧАТЫРЫ БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ПЕСНІ. Апрацоўка В. Жывалеўскага	11
    Калыханка	11
    Каляда 	12
    Пры Дунаёчку	13
    Ой, баліць сэрца, разгарае 	14
    ВАРЫЯЦЫІ НА ТЭМУ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ ПЕСНІ "КУПАЛІНКА". Апрацоўка А. Вінніка 	16
    А.	Віннік. Эцюд " ЛЯТАЮЧАЯ ТАЛЕРКА" 	18
    С.	Плужнікаў. ЭЦЮД "МУЗЫЧНАЯ ТАБАКЕРКА"	19
    С.	Бураў. ЭЦЮД-ПРЭЛЮДЫЯ	19
    У.	Захараў. СТАРАДАЎНЯЯ МЕЛОДЫЯ 	20
    Н.	Кост. ВАЛЬС. Апрацоўка П. Кароткага 	21
    I.	Кузьміцкі. ВАЛЬС 	 22
    У.	Дзмітрыенка. ПОЛЬКА 	25
    А.	Сіхра. МАЗУРКА. Выканальніцкая рэдакцыя У. Дзмітрыенкі 	26
    М. Сакалоўскі. ПОЛЬКА. Выканальніцкая рэдакцыя У. Дзмітрыенкі	27
    В.	Войцік. ПРЭЛЮДЫЯ (У перайманне Э. Віла-Лобасу)
    Выканальніцкая рэдакцыя В. Жывалеўскага	30
    А.	Ляднёў. АДЛЮСТРАВАННЕ МЕСЯЦА	32
    СЮІТА НА ТЭМЫ НЕВЯДОМЫХ АЎТАРАЎ XVI — XVII СТСТ. Апрацоўка В. Жывалеўскага 34
    В.	Бакфарк. ТАНЕЦ (для лютні). Пералажэнне для дуэта гітар В. Жывалеўскага .... 41
    Д. Катон. ТАНЕЦ «ФАВАРЫТ» (для лютні). Апрацоўка для гітары і спінета (клавесіна) В. Жывалеўскага / Б. Спектара	42
    В.	Жывалеўскі. МЕЛОДЫЯ (для габоя I гітары) 	46
    АЛЬБОМ ЮНАГА ГІТАРЫСТА Складальнік Жывалеўскі Валерый Серафімавіч Рэдактар Л. Р. Рэцкая Мастак У. Л. Мілеўскі Мастацкі рэдактар A. А. Жданоўская Тэхнічны рэдактар Я. С. Шляшынская Карэктар Г. К. Піскунова Аператар I . Л. Жукоўская
    Падпісана да друку з арыгінала-макета 07.09.94. Фармат 60x90 1/8. Папера друк. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 6,0. Ум. фарб.-адб.6,75. Ул.-выд. арк.7,1. Тыраж 5000 экз. Зак. 5508.
    Ордэна Дружбы народаў выдавецтва «Беларусь» Міністэрства культуры I друку Рэспублікі Беларусь. Ліцэнзія ЛВ № 2. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
    Друкарня «Перамога». 222310, Маладзечна, вул. В. Таўлая, 11.