Аўтабіяграфія  Саламон Майман

Аўтабіяграфія

Саламон Майман
Выдавец: Эканомпрэс
Памер: 124с.
Мінск 2018
46.36 МБ

Сллллюн
Саломон Майман аўтабіяграфія lebensgeschichte Salomon Maimon
Мінск
нздательскяй центр ЭКОНОМПРЕСС
2018
УДК 821.112.2-94
ББК 83.3 (4Ням)
M12
Агульная рэдакцыя, артыкул Антон Бархаткоў. Пераклад, прадмова, каментары Мітрафан Патоцкі Мастацкае афармленне вокмдкі Зміцер Герасімовіч
Пераклад кнігі ажыццёўлены пры падтрымцы "Fundfor Central & East European Book Projects, Amsterdam”
Майман C.
M12 Аўтабіяграфія / Саламон Майман ; nep. з ням. M. Патоцкага. Мінск: Эканомпрэс, 2018. -124 с.
ISBN 978-985-7051-24-3.
Імя нагаага выбітнага суайчынніка і знакамітага мысляра Саламона Маймана (1753-1800) заслужана займае месца сярод такіх выдатных філософаў эпохі Асветніцтва, як I. Кант і М. Мендэльсон, К.Л. Рэйнгольд і І.Г. Фіхтэ, І.В. Гётэ і Ф. Шылер. Але акрамя вялікай фіпасофскай спадчыны С. Майман пакінуў нам і свае дзіўныя мемуары, напісаныя ў жанры аўтабіяграфіі. Прапанаваны ў гэтым выданні пераклад "Аўтабіяграфіі" С. Маймана з'яўляецца не толькі ўнікальным творам сваёй эпохі, якому няма роўных ані ў еўрапейскай, ані ў беларускай мемуарнай літаратуры XVIII сг., апе і неацэннай крыніцай па гісторыі побьггу і нораваў Вялікага Княства Літоўскага.
УДК 821.112.2-94
ББК 83.3 (4Ням)
ISBN 978-985-7051-24-3 © Бархаткоў А., агу.чьная
рэдакцыя, артыкул, 2018 © Патоцкі М., пераклад, прадмова, каментары, 2018
© "Эканомпрэс", выданне на беларускай мове, 2018
ЗМЕСТ
Мітрафан Патоцкі. Прадмова ад перакладчыка 5
Антон Бархашкоў. Філасофская спадчына Саламона Маймана 10
Салалюн Майман.
Аўтабіяграфія
Уступ 28
Раздзел I. Дзедава эканомія 32
Раздзел II. Першыя юнацкія ўспаміны 43
Раздзсл III. Прыватнае выхаванне і самаадукацыя 46
Раздзел IV. Жыдоўскія школы.
Да радасці збаўлення ад іх прычыняецца здранцвелая нага 55
Раздзел V. Мая сям'я заганяецца ў галечу, а стары слуга праз сваю вялікую адданасць застаецца без хрысціянскага пахавання 60
Раздзел VI. Новае месца жыхарства, новая бяда. Талмуды 64
Раздзел VII. Радасць нядоўга трывае 70
Раздзел VIII. Вучань ведае болей за настаўніка.
Крадзеж a la Rousseau, апе ён раскрываецца.
Бязбожнік сабе здабывае, а набожны апранаецца ў гэта 75
Раздзел IX. Любоўныя раманы і шлюбныя прапановы.
Найвышэйшая Песня Саламонава можа быць выкарыстана і для шлюбнае дамовы.
Новы modus lucrandi. Злая воспа 79
Раздзел X. Барацьба за мяне, я атрымліваю адразу дзвюх жонак і мяне ўрэшце ўвогуле выкрадаюць 84
Раздзел XI. Мая жаніцьба на адзінаццатым годзе робіць мяне рабом маёй жонкі і забяспечвае мне ад маёй цешчы лупцоўку.
Прывід з плоці і крыві 91
Раздзел XII. Таямніцы сужэнства.
Князь R., альбо Што толькі ў Польптчы не дазволена 95
Раздзел XIII. Імкненне да духоўнага ўдасканалення ў вечнай барацьбе з нястачамі ўсялякага кшталту 104
Раздзел XIV. Я вывучаю кабачу і нарэіпце раб.чюся ўрачом 108
Раздзел XV. Кароткі выклад юдэйскае рэлігіі ад ейнага ўзнікнення да навейіпага часу 125
Раздзел XVI. Юдэйская набожнасць і практычнае пакаянне 147
Раздзел XVII. Дружба і летуценнасць 152
Раздзел XVIII. Жыццё хатняга настаўніка 159
Раздзел XIX. Тайнае таварыства і таму доўгі раздзеч 165
Раздзел XX. Працяг папярэдняга, таксама крыху пра рэлігійныя таямніцы 191
Раздзел XXI. Падарожжы ў Кёнігсберг, Штэтын і Берлін дзеля ўдасканалення ведання чюдзей 203
Раздзел XXII. Крайняя ступень галечы і выратаванне 212
ПРАДМОВА
Саламон Майман (сапраўднае прозвішча Гайман, Schlomo ben Josua Наішап) філосаф і габрэйскі асветнік, адзін з найвыдатнейшых прадстаўнікоў габрэйска-нямецкае думкі XVIII ст. нарадзіўся каля 1753 г. у вёсцы Жукаў Барок каля Міра, Вялікае Княства Літоўскае (сёння вёска ў Шашкоўскім сельсавеце Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці), памёр 22 лістапада 1800 г. Пахаваны ў Нідэрзігерсдорфе пад Фрайштатам у Сілезіі, Германія (сёння Подбжэжэ Дольнэ, гміна Кожухув, Нова-сольскі павет, Любускае ваяводства, Полыпча).
3 глыбокае павагі да сярэдневяковага філосафа Майманіда (Рабі Мошэ бен Маймон, 1135/1138-1204 гг.) Саламон Гайман прымае прозвішча Майман.
Імануіл Кант у лісце да Марку са Г ерца, нямецкага ўрача і філосафа эпохі асветы, 26 мая 1789 г. сведчыў: "...Ніводзін з маіх апанентаў не зразумеў гэтак добра ні мяне, ні галоўнага пытання, толькі мала хто можа мець гэтулькі празорлівасці ў глыбокіх даследаваннях, як пан Майман". Працы Саламона Маймана прыцягвалі ўвагу таксама Гётэ і Шылера, ягоная аўтабіяграфія 'Тісторыя жыцця", якая ўпершыню выйшла з друку ў 1792 годзе, абудзіла велізарную цікавасць у адукаваных колах Г ерманіі, гэты твор часта параўноўвалі з прызнаннямі Русо. У сваёй 'Тісторыі жыцця" Майман выводзіць сваё крэда: "Найвышэйшай мэтаю чалавека ёсць пазнанне ісціны".
Зменлівы і поўны нягодаў лёс вядзе яго з роднай літоўскае вёскі праз Кёнігсберг у Берлін, Гамбург, Амстэрдам. Пасля шматгадовага пражывання ў Берліне свой зямны шлях Саламон Майман заканчвае ў сядзібе свайго вернага апекуна графа фон Калькройта ў Сілезіі. Сябар Саламона Маймана, нямецка-габрэйскі матэматык, філосаф і педагог Лазарус Бендавід у некралогу пісаў: "Пас.ля саракашасцігадовае барацьбы з лёсам, з нястачамі ўсялякага кпггалту смерць абарвала гэтае жыццё без радасцяў, быццё без весяпосці. Гэта здарылася 22 лістапада 1800 года а 10-й гадзіне вечара, калі Саламон Майман, якога высока цанілі Кант і Фіхтэ і нават ягоныя ворагі, адышоў у лепшы свет".
У навуковай літаратуры Маймана называюць нямецкім, габрэйскім або польскім мысляром, хоць вядома, што блізу 23 сваіх першых гадоў ён правёў у Літве-Беларусі, дзе фарміраваўся ягоны светапогляд, дзе ён пачаў сваю выкладчыцкую і літаратурную дзейнасць. Моваю, на якой гаварылі ў сям'і Маймана, была ідыш (у Маймана jiidisch). Талмуд, вывучэнне якога "...ёсць найгалоўнейшай задачлю нашае нацыі ў вучоным выхаМанні...", быў напісаны на іўрыце (у Маймана hebraisch). У стасунках з мясцовымі сялянамі карысталіся рускай альбо лішоўскай (то бок беларускай), з піляхтаю пераважна польскай моваю. Тут след нагадаць характэрную непамыснасць Маймана з прычыны непаразумення паміж ім і маракамі на караблі, на якім ён падарожнічаў з Кёнігсберга да Штэтына: "Я гэтаксама мала ведаў памяранска-нямецкую мову маракоў, як
і яны мала разумелі маю ідыш-нольска-літоўскую мову".
Першая частка аўтабіяграфіі Саламона Маймана, прапанаваная шаноунаму чытачу, ахоплівае перыяд ад ранняга дзяцінства, прыкпадна ад 1753-га, да 1780 года, да ягонага першага падарожжа ў Берлін.
У нейкім сэнсе "Аўтабіяграфію" магчыма назваць акном у часе, праз якое Майман дае нам магчымасць зірнуць на побьгг, штодзённыя клопаты двух ніжэйшых станаў (паводле Маймана) у Рэчы Паспалітай сялян і габрэяў. Гэта погляд сучасніка на сваё жыццё, так бы мовіць, знутры. Надзвычай цікавым падаецца ў "Аўтабіяграфіі" дванаццаты раздзел, дзе аўтар з гледзішча шараговага насельніка Рэчы Паспалітай, так бы мовіць з "нізоў", ацэньвае штодзённае жыццё і паводзіны князя Радзівіла. Тут размова ідзе пра Караля Станіслава Радзівіла (мянушка "Пане Каханку", 1734-1790 гг.) дзяржаўнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, падчашага і мечніка вялікага літоўскага, ваяводы віленскага. Караль Станіслаў Радзівіл быў найбольш заможным магнатам Рэчы Паспалітай другой паловы XVIII стагоддзя і адным з найбагацейшых прадстаўнікоў арыстакратыі ў Еўропе. Ягоная латыфундыя ахоплівала 16 гарадоў і 683 вёскі. Нязмернае багацце і ўплывовасць гэтага магната і адначасова ягоныя дзікія п'яныя выбрыкі ёсць люстраным адбіткам тае жорсткае і супярэчлівае эпохі, ад якое нас аддзяляе болей за дзвесце гадоў і ў якую, рэальную, непадмаляваную, дазваляе нам зазірнуць Саламон Майман.
Колькі слоў аб праблеме назоваў "жыд", "яўрэй", "габрэй" і вытворных ад іх.
На гэты конт беларуская "Вікіпедыя" піша: "У некаторых славянскіх народаў у дачыненні да яўрэяў выкарыстоўваецца слова жыды. У мінулым яно з'яўлялася асноўным нейтральным пазначэннем яўрэяў сярод беларусаў. Пад вялікім угшывам рускай мовы (там слова "жыд" мае выключна абразлівае значэнне) многімі жыхарамі Беларусі гэтае слова цяпер успрымаецца як негатыўнае, але насамрэч з пункту гледжання беларускай філалогіі слова "жыд" было і засталося нейтральным. У заходнеславянскіх народаў і сёння ўжываецца як нейтратьны этнонім".
Тут след адзначыць, што "вялікі ўплыў рускай мовы" выявіўся не адно толькі на побытавым узроўні, але і на адміністрацыйным. 24 ліпеня 1925 года Бюро ЦК КПБ выпусціла наступную пастанову: "Лічыць неабходным выкараняць з ужывання ў беларускай мове слова "жыд" і замяніць яго словам "яўрэй". У Рэчы ж Паспалітай другой паловы XVIII стагоддзя вядомыя былі то.лькі словы "жыд", "жыдоўскі". У Саламона Маймана ў нямецкай мове ім адпавядаюць словы "Jude", "jiidisch". Было б і птгучна, і нават недарэчна пры апісанні побыту габрэяў таго часу выкарыстоўваць словы "яўрэй", "яўрэйскі". Ну, і калі ўжо зайшла гаворка пра сучасную беларускую назву нашчадкаў насельнікаў старажытных Ізраільскага і Юдэйскага царстваў, дык падаюцца найболей мэтазгоднымі словы "габрэй", "габрэйскі". Дарэчы, комплекс гуманітарных
навук, што вывучаюць габрэйскую культуру, называецца гебраістыкаю і па-беларуску, і панямецку, і па-польску, і па-руску.
I апошняя істотная заўвага. У нямецкай мове, у адрозненне ад беларускай, слова "Jude" абазначае як этнічную прыналежнасць, гэтак і рэлігійную, то бок прыналежнасць і да габрэйскае нацыі, і да юдэйскае рэлігіі. 3 гэтае прычыны перакладчык, не будучы прафесіянальным гебраістам, цалкам дапускае магчымасць хібаў пры трактаванні нацыянальных і рэлігійных паняццяў габрэяў.
Застаецца спадзявацца, што ўважлівы і болей абазнаны ў гебраістыцы чытач прыме гэтую заўвагу з паразуменнем. Калі не меркаванні, датычныя да яе, усяляк вітацімуцца.
Мітрафан Папюцкі.
ФІЛАСОФСКАЯ СПАДЧЫНА САЛАМОНА МАЙМАНА
С. Майман адна з найцікавейшых постацяў не толькі беларускай, але і сусветнай філасофіі XVIII стагодцзя. Філосаф, які нарадзіўся ў вёсцы Жукаў-Барок (недалёка ад Міра) у сям'і габрэйскага арандатара, пакінуў радзіму і, пасля доўгіх і поўных ліхіх прыгод бадзянняў, заваяваў сабе славу аднаго з выбітных мысляроў сваёй эпохі, ідэі якога актыўна абмяркоўваліся I. Кантам і М. Мендэльсонам, К.Л. Рэйнгольдам і І.Г. Фіхтэ, І.В. Гётэ і Ф. Шылерам.
«Аўтабіяграфія» Маймана займае істотнае месца ў гісторыі нямецкамоўнай літаратуры і праз стагоддзі не раз прыцягвала да сябе ўвагу шматлікіх пісьменнікаў, інтэлектуалаў, дзеячаў ку.льтуры і мастацтва. Для беларускага чытача яна з'яўляецца глыбокай крыніцай звестак па гісторыі побыту насельніцтва (асабліва габрэйскага) нашай зямлі ў тую аддаленую эпоху, спецыфіцы тагачаснага культурнага і інтэлектуальнага жыцця. Да таго ж гэта гісторыя чалавека, які, нягледзячы на ўсе, здавалася б, непераадольныя перашкоды і цяжкасці, быў цалкам прасякнуты смагай навукі і пазнання, і змог, насуперак усім абставінам, дабіцца свайго і ўнесці свой значны ўклад у навуковае і філасофскае жыццё тагачаснай Еўропы. Жыццяпіс Маймана ўжо пры жыцці мысляра ўспрымаўся сучаснікамі як сапраўдны помнік сіле чалавечага духу і розуму, яго здольнасці
ўзвышацца над любымі нягодамі і няўдачамі. Але «Аўтабіяграфія» Маймана гэта не толькі помнік жыццяпіснай прозы эпохі еўрапейскага Асветніцтва, гэта яшчэ і тэкст, прасякнуты філасофскімі разважаннямі аўтара наконт разнастайных здарэнняў і абставінаў яго ўласнага жыцця, пэўных рыс таго часу і той культуры, у межах якіх яму даводзілася жыць. Таму для таго каб зразумець светапогляд чалавека, з пункту гледжання якога напісаны гэты тэкст, трэба хаця б коратка разгледзець асноўныя аспекты створанай ім філасофскай сістэмы.
Сярод усіх філосафаў ураджэнцаў беларускай зямлі, С. Майман з'яўляецца сёння найбольш шырока прызнанай у сусветнай гісторыка-фшасофскай навуцы персонай. Яго філасофская творчасць належыць да перыяду нямецкай класічнай філасофіі (ці нямецкага ідэалізму) адной з найбагацейшых наватарскімі філасофскімі ідэямі эпох у гісторыі сусветнай філасофскай думкі. Асноўныя філасофскія творы мысляра былі напісаны ў 90-я гады XVIII стагоддзя у перыяд, які быў звязаны з пераасэнсаваннем ідэй заснавальніка нямецкай класічнай філасофіі I. Канта і папярэднічаў стварэнню ідэалістычных філасофскіх сістэм І.Г. Фіхтэ, Ф.В.Ё. Шэлінга і Г.В.Ф. Гегеля. У даследаваннях пазамінулага пачатку мінулага стагоддзя Майман паўставаў пераважна ў якасці своеасаблівай пераходнай фігуры кароткага гістарычнага прамежку паміж вялікімі трансцэндэнтальнакрытычнымі сістэмамі Канта і Фіхтэ (у адным шэрагу з такімі фігурамі, як К.Л. Рэйн-
гольд, Ф.Г. Якобі, Г.Э. Шульцэ-Энезідэм). Наадварот, сёння яго фіпасофская спадчына ўспрымаецца болыпасцю даследчыкаў як глыбока арыгінальная з'ява, якая не толькі аказала вызначальны ўплыў на наступную гісторыю нямецкага ідэалізму, але і мела значэнне, якое далёка выходзіць за межы гэтага найважнейшага перыяду ў гісторыі еўрапейскай філасофіі. Шэраг цэнтральных ідэй майманаўскай філасофіі, такіх як яго трактоўка кантаўскага паняцця рэчы ў сабе, яго манізм у разуменні чалавечага пазнання, яго тэорыя матэматьгчнага пазнання і іншыя, былі запатрабаваныя не то.лькі сучаснікамі мысляра, але і прадстаўнікамі розных школ і напрамкаў думкі XIX і XX стагоддзяў. Усё часцей няздольнасць сучаснікаў Маймана па заслугах ацаніць значэнне трансцэндэнтальных ідэй яго філасофіі звязваецца з тым, што самі гэтыя ідэі значна апярэдзілі свой час і могуць быць лягчэй засвоены сучасным філасофскім дыскурсам, чым філасофскім дыскурсам канца XVIII стагоддзя.
На фарміраванне філасофскага светапогляду Маймана аказалі ўплыў шматлікія плыні ічым філасофскім дыскурсам канца XVIII стагоддзянапрамкі еўрапейскай і сусветнай думкі: гэта і талмудычная традыцыя, якую ён засвоіў япічэ ў дзяцінстве, і кабалістычнае вучэнне, і брытанскі эмпірызм (асабліва ідэі Д. Х'юма), і рацыяналізм Б. Спінозы і Г.Б. Ляйбніца. Але асаблівае значэнне маюць адносіны філасофскай спадчыны Маймана да ідэй трансцэндэнтальнай філасофіі I. Канта.
Ідэі кантаўскай «Крытыкі чыстага розуму», без звароту да якіх немагчыма сабе ўявіць ні гісторыю філасофскай думкі апошніх двух стагодцзяў, ні ключавыя філасофскія дыскусіі сучаснасці, мелі вырашальнае значэнне ў філасофскай эвалюцыі Маймана, бо менавіта са знаёмства з гэтымі ідэямі пачынаецца ўласная арыгінальная філасофская творчасць мысляра.
Філасофія Канта стала найважнейшай падзеяй у гісторыі заходнееўрапейскай філасофіі, якая радыкальна змяніла ўсе істотныя аспекты філасофскага мыслення свайго часу. Пераварот у спосабе мыслення, ініцыяваны кантаўскай «Крьггыкай чыстага розуму» (1781), адкрыў новую эпоху ў гісторыі філасофскай думкі і да гэтага часу працягвае аказваць неаслабнае ўздзеянне на дыскусіі ў рамках практычна ўсіх галін філасофскіх ведаў. Прапанаваны Кантам трансцэндэнтальны падыход да пастаноўкі і рашэння філасофскіх праблем сустрэў неадназначную рэакцьпо з боку заходнееўрапейскіх інтэлектуальных колаў канца XVIII стагоддзя. Адны, стаўшы прыхільнікамі новай філасофскай сістэмы, прыступілі да яе папулярызацыі (I. Шульц) і сістэматызацыі (К.Л. Рэйнгольд). Іншыя, знайшоўшы яе несумяшчальнай са сваімі філасофскімі (і нават рэлігійнымі) поглядамі, падверглі асобныя аспекты філасофіі I. Канта крытыцы (Г.Э. Шульцэ-Энезідэм, Ф.Г. Якобі, І.Г. Гаман, С. Бэк). Унікальнасць Маймана ў гэтым кантэксце ў тым, што, цалкам прымаючы новы, трансцэндэнтальны пункт гледжання, ён, у той жа час, разглядае кантаўскую філасофію
як недастаткова паслядоўную рэалізацыю гэтай філасофскай пазіцыі. Безумоўна прымаючы агульны трансцэндэнтальны пункт гледжання кантаўскай філасофіі, Майман, падобна таму, як гэта пазней рабілі неакантыянцы, арыентаваўся хутчэй на дух, чьш на літару гэтай філасофіі, падвяргаючы ўсебаковай крытыцы тыя ключавыя яе палажэнні, якія супярэчылі, на яго думку, самой ідэі трансцэндэнтальнай філасофіі. Згодна з Майманам, такой цэнтральнай ідэяй Канта была сама ідэя трансцэндэнтальнай філасофіі ідэя, згодна з якой мэта філасофіі палягае ў даследаванні не самой аб'ектьгўнай рэчаіснасці, а тых суб'ектыўных пазнавальных сродкаў, з дапамогай якіх мы яе вывучаем. 3 гэтага трансцэндэнтальнага пункту гледжання Кант прыйшоў да высновы, што не незалежная ад суб'екта рэальнасць вызначае нашы ўяўленні пра яе, а сам суб'ект, з яго апрыёрнымі (г. зн. неэмпірычнымі, да-досведнымі) структурамі, вызначае дадзеную яму рэальнасць. Але Майман, як і шэраг яго сучаснікаў, лічыў, што Кант, які першы выпрацаваў гэту ідэю, сам не заўсёды паслядоўна прьггрымліваўся яе ў сваёй філасофскай сістэме, пгго прывяло яго да пэўных унутраных супярэчнасцяў і зрабіла неабходным стварэнне нейкай болып паслядоўнай і сістэматычнай формы трансцэндэнтальнага ідэалізму. Тым самым ён ажыццявіў сапраўды іманентную крытыку кантаўскага трансцэндэнталізму і імкнуўся да больш паслядоўнага ажыццяўлення яго цэнтральнага прынцыпу. Таму менавіта ў палеміцы з Кантам былі сфармуляваны найбо.льш фун-
даментальныя палажэнні, якія ляглі ў аснову ўласна майманаўскай версіі трансцэндэнталізму.
Адным з найважнейшых аспектаў крытыкі Майманам філасофіі Канта, як правіла, прызнаецца крытыка і пераасэнсаванне ім кантаўскага паняцця рэчы ў сабе. Кантаўскае паняцце рэчы ў сабе, якое да нашых часоў працягвае выклікаць дыскусіі ў рамках гісторыка-філасофскіх даследаванняў, адразу ж пасля выхаду ў свет «Крытыкі чыстага розуму» стала цэнтральным пунктам крытыкі кантаўскай філасофіі з боку філосафаў самых розных напрамкаў. Але менавіта Майману ўдалося не толькі паставіць пад сумнеў легітымнасць гэтага паняцця ў трансцэндэнтальнай філасофіі, але і прапанаваць праграму, якая дазваляла пераасэнсаваць гэтае паняцце сродкамі самой жа трансцэндэнтальнай філасофіі.
Спачатку разгледзім само вучэнне Канта пра рэч у сабе. У строгім сэнсе Кант разумее пад рэччу ў сабе (ноўменам) рэч, паколькі яна мысліцца незалежнай ад уласцівых чалавеку спосабаў яе ўспрымання. Гэта паняцце супрацьпастаўляецца кёнігсбергскім мысляром паняццю з'явы (феномена), якое цалкам вызначаецца суб'ектыўнымі ўмовамі нашага ўспрымання, і таму не толькі прынцыпова і цалкам даступнае чалавечаму пазнанню, але і адносна сваёй формы цалкам вызначаецца асаблівасцямі гэтага пазнання. Абмежаваўшы вобласць чалавечага пазнання вобласцю з'яў, Кант пастулюе тым самым рэч у сабе як прынцыпова непазнавальную. Калі нашае пазнанне прадугледжвае данасць аб'екта гэтага пазнання з дапамогай пачуццёвасці,
а рэч y сабе па самой сваёй сутнасці не можа быць дадзена як падпарадкаваная ўмовам гэтай пачуццёвасці, яна не можа быць і аб'ектам чалавечага пазнання. Аднак, у той жа час, гэта непазнавальная рэч у сабе, з другога боку, пастулюецца ім як неабходная ўмова самога чалавечага пазнання. Бо аб'ектыўнасць, або значнасць, пазнання забяспечваецца ў яго філасофіі толькі тады, калі гэтаму пазнанню можа быць дадзены нейкі аб'ект; але аб'ект можа быць дадзены нам толькі ў сузіранні, у той час як данасць аб'екта ў сузіранні можа, у сваю чаргу, быць здзейснена толькі пры дапамозе ўздзеяння на нашу пачуццёвасць знешняга ёй прадмета рэчы ў сабе.
Такім чынам, рэч у сабе паўставала адначасова і як неабходная перадумова крытьгчнай філасофіі, і як нешта цалкам несумяшчальнае з ёй. Трансцэндэнтальная філасофія адначасова і зводзіла ўсякую данасць да актыўнасці пазнавальнага суб'екта, і дапускала непгга прынцыпова знешняе гэтаму суб'екту, яна адначасова і сцвярджала неспазнавальнасць рэчы ў сабе, і ўжывала да яе катэгорыі, згодна з самой жа гэтай філасофіяй прыдатныя толькі да з'яў. Гэтую фундаментальную амбівалентнасць найбольш ярка выказаў сучаснік Маймана Ф.Г. Якобі, сказаўшы, што «без гэтай перадумовы я не магу ўвайсці ў сістэму, а разам з такой перадумовай не магу ў ёй застацца». Сярод усіх крытыкаў Канта менавіта Майману належыць заслуга вырашэння праблемы рэчы ў сабе ў тым ключы, які вызначьгў далейшае развіццё нямецкай трансцэндэнтальнай філасофіі. Супярэчнасць вучэн-
ня пра рэч ў сабе і дактрыны трансцэндэнтальнага ідэалізму ўнутры кантаўскай сістэмы магло быць вырашана альбо ліквідацыяй першай, альбо адмовай ад другога. Майман менавіта ў трансцэндэнтальным ідэалізме Канта бачыў яго рэвалюцыю ў філасофіі і менавіта з развіццём трансцэндэнтальнага ідэалізму звязваў свае надзеі на пабудову канчатковай і завершанай сістэмы філасофскіх ведаў. Таму рашэнне Майманам праблемы рэчы ў сабе магло складацца толькі ў поўнай элімінацыі яе як паняцця ў межах трансцэндэнтальнай філасофіі.
Аднак з элімінацыяй рэчы ў сабе заставалася нявырашанай тая праблема, якая вырашалася ў філасофіі Канта з дапамогай гэтага паняцця. Калі не існуе аб'ектаў па-за сферай нашай свядомасці, то незразумелым становіцца, чаму для гэтай свядомасці наогул існуе нешта дадзенае, нешта адрознае ад яго самога. Для вырашэння гэтай праблемы Майман захоўвае кантаўскае паняцце ноўмена, аднак інтэрпрэтуе яго не як нешта вонкавае пазнанню і недаступнае яму, але як памежнае, або гранічнае, паняцце, якое, аднак, існуе непасрэдна ў межах нашага пазнання. Звяртаючыся да матэматычнай метафары, Майман параўноўвае кантаўскае разуменне рэчы ў сабе з квадратным коранем адмоўнага ліку, а сваё разуменне ноўмена з ірацыянальным лікам, такім як квадратны корань з двух.
Майман сцвярджае, што так званыя рэчы ў сабе ёсць насамрэч нішто іншае, як ідэі нашага розуму, якія абазначаюць вычарпальнае разуменне з'яў, а не нешта, піто знаходзіцца
па-за межамі гэтых з'яў. Таму пазнанне рэчаў у сабе, згодна з Майманам, значыць не пазнанне чагосьці вонкавага нашаму досведу, а пазнанне самога гэтага досведу ва ўсёй яго паўнаце і глыбіні, г. зн. пазнанне тых правілаў, згодна з якімі ўзнікаюць з'явы. Такая трактоўка паняцця рэчы ў сабе, адыходзячы ад кантаўскай у напрамку больш паслядоўнага ідэалізму, у той жа час захоўвае трансцэндэнтальны падыход да разумення сугнасці чалавечага пазнання.
Другі істотны аспект крытыкі Майманам кантаўскай філасофіі палягае ў яго стаўленні да суадносін дзвюх нашых пазнавальных здольнасцяў пачуццёвасці і розуму. Згодна з філасофіяй Канта, ні пачуццёвасць, ні розум і, адпаведна, ні паняцці, ні сузіранні як іх прадукты самі па сабе не даюць нам паўнавартаснага пазнання аб'ектаў пазнанне ўзнікае толькі ў выніку ўзаемадзеяння гэтых пазнавальных здольнасцяў. Яны складаюць дзве асноўныя крыніцы душы: здо.льнасць атрымліваць прадстаўленні (успрымальнасць да ўражанняў) і здольнасць пазнаваць праз гэтыя прадстаўленні прадмет (спантаннасць паняццяў). Пасродкам першай здо.льнасці прадмет нам даецца, а з дапамогай другой ён мысліцца ў дачыненні да такога прадстаўлення. Такім чынам, сузіранні і паняцці складаюць неабходныя элементы нашага пазнання, так што ні паняцці без адпаведных ім сузіранняў, ні сузіранні без паняццяў не могуць забяспечыць пазнанне. Без пачуццёвасці ніводны прадмет не быў бы нам дадзены, а без розуму ні пра адзін нельга было б падумаць.
У супрацьлегласць гэтай пазіцыі, якую можна назваць пазнавальным дуалізмам, Майман выпрацаваў сваю канцэпцыю пазнавальнага манізму, якая сцвярджала прынцыповае адзінства чалавечага пазнання. Паводле Маймана, існуе толькі адна крыніца пазнання, а адрозненне пазнавальных здольнасцяў тычыцца толькі спецыфічнай арганізацыі людзей як канчатковых істот. Розум разглядаецца ім як здольнасць пазнаваць, пачуццёвасць жа выступае толькі як недасканалы спосаб пазнання, да якога нам, канчатковым істотам, непазбежна даводзіцца звяртацца, але толькі з прычыны самой нашай канечнасці.
У майманаўскай фшасофіі, як і ў філасофіі кантаўскай, у падмурку любога сінтэзу, які падводзіць шматстайнае пад адзінства (а гэта і ёсць сутнасць любога пазнання), заўсёды ляжыць нейкае правіла. Правіла загадвае спосаб злучэння элементаў гэтага сінтэзу і, такім чынам, складае сутнасць аб'екта, бо калі б элементы не звязваліся б адзін з адным, яны не маглі б быць усвядомлены суб'ектам. Хоць узнікненне любога аб'екта павінна адбываівда паводле нейкага правіла, гэтае правіла можа быць як свядома пакладзена суб'ектам у аснову гэтага ўзнікнення, так і дзеючым як бы «за спінай» суб'екта, несвядома, незразумела для яго. Паўнавартаснае пазнанне аб'екта складаецца з пазнання правіла, якому падпарадкоўваецца яго ўзнікненне, усведамленне ж аб'екта, пры якім правіла яго ўзнікнення застаецца невядомым, з'яўляецца найніжэйшай формай пазнання. Паўнавартасным пазнаннем
валодае толькі розум, і прадуктам яго дзейнасці з'яўпяецца паняцце аб'екта; абмежаванае ж пазнанне характарызуе пачуццёвасць, і прадуктам яе сінтэзу з'яўляецца сузіранне. Такім чынам, у той час, як Кант характарызуе своеасаблівасць розуму і пачуццёвасці пасродкам прыпісвання першаму актыўнасці, а другому пасіунасці, у Маймана актыўнасць і пасіўнасць інтэрпрэтуюцца як дасканаласць (здольнасць пазнаць правіла аб'екта) і недасканаласць (няздольнасць пазнаць гэтае правіла).
I тут мы набліжаемся да цэнтральнага паняцця майманаўскай філасофіі. Магчыма (хаця б гіпатэтычна) уявіць сабе такі розум, які не быў бы, у адрозненне ад нашага, абмежаваны ніякай пачуццёвасцю і спасцігаў бы ўсе аб'екты непасрэдна і цалкам. Такі розум Майман абазначае паняццем «бясконцага розуму» і, па сутнасці, атаясамлівае яго з Богам. Так як гэты бясконцы розум, з аднаго боку, думае свае аб'екты як азначаныя іх узаемнымі адносінамі, а, з другога, ўгледжвае гэтыя адносіны ва ўсёй іх татальнасці, то пазнанне любога аб'екта азначае для яго і пазнанне ўсіх існуючых з ім у якіх бы там ні было адносінах іннгых аб'ектаў. Тым самым бясконцы розум, пазнаючы любы аб'ект, пазнае яго ў кантэксце ўсяго ўнівёрсуму яго адносін, і, такім чынам, пазнае ўсю паўнату рэчаіснасці ў кожнай частцы гэтай рэчаіснасці. Тым самым бясконцы розум развівае з паняцця найменшага стварэння паняцце ўсяго магчымага, а з прадстаўлення найменшай адзінкавай акалічнасці гісторыю ўсіх часоў; карацей, ён знаходзіць усё ва ўсім.
Паводле філасофіі Маймана, чалавечае пазнанне, паколькі яно разглядаецца незалежна ад уласцівай чалавеку пачуццёвасці, г. зн. як выключна рацыянальнае пазнанне, па сутнасці не адрозніваецца ад бясконцага пазнання. У майманаўскай філасофіі адрозненне канчатковага і бясконцага розуму таму характарызуецца як выключна колькаснае адрозненне, так што мы можам скласці сабе ўяўленне пра прыроду бясконцага розуму, проста абстрагуючыся ад уласцівай нашаму мысленню абмежаванасці. Калі, як гэта адбываецца, напрыклад, у матэматыцы, мы спасцігаем усе ўласцівасці аб'екта не пасродкам яго канструявання ў прасторы, але выключна аналітычна, зыходзячы з яго паняцця, наш розум дзейнічае сапраўды такім жа чынам, якім ва ўсіх іншых выпадках дзейнічае неабмежаваны боскі розум.
Але адрозненне паміж канчатковым і бясконцым розумам, паводле Маймана, не толькі мае выключна колькасны характар, але і само гэта колькаснае адрозненне пастулюецца ім як такое, якое паступова скарачаецца, адпаведна прагрэсу чалавечага пазнання, якое пранікае ўсё глыбей у сутнасць рэчаў. I хоць бясконцае пазнанне выступае ў такім вьшадку як недасяжны ідэал, да якога канчатковы, надзелены пачуццёвасцю розум можа толькі бясконца імкнуцца, ніколі яго не дасягаючы, сама здольнасць чалавека ўсё болып набліжацца да гэтага ідэалу сапраўды рацыянальнай веды, складае, як лічыць Майман, найвышэйшае прызначэнне чалавека як разумнай істоты. Канешне, чалавек ёсць аб'ект прыроды і.
такім чынам, абмежаваная істота. Але ў той жа час яго пазнавальная здольнасць распасціраецца на ўсе магчымыя аб'екты, ён адчувае сябе ў стане рухацца наперад аж да бясконцага, не перастаючы набліжацца да бясконцай, боскай пазнавальнай здольнасці.
Разглядаючы адрозненне паміж канчатковым і бясконцым розумам як толькі колькаснае, і прытым зменлівае ў бок усё меншага адрознення, мысляр тым самым усталёўвае адпаведнае стаўленне і паміж вядомым і непазнавальным у чалавечай свядомасці. 3 прычыны таго, птго канчатковы розум канчатковы толькі ў той меры, у якой яго пазнанні аб свеце няпоўныя, г. зн. прадстаўленыя ў форме сузірання, набліжэнне яго да бясконцага розуму ёсць скарачэнне сферы данасці і пашырэнне сферы самога пазнання. Тым самым перад чалавечым мысленнем ставіцца бясконцая задача звядзення ўсіх фактычных звестак досведу да іх лагічных і матэматычных падстаў, г. зн. замена эмпірычных меркаванняў апрыёрнымі, рацыянальнымі палажэннямі.
Гэта канцэпцыя бясконцага розуму вызначае стаўленне Маймана да сутнасці самога чалавека. 3 аднаго боку, чалавек, безумоўна, ёсць пачуццёвая істота, прасцей кажучы, жывёла. Але ў той жа час чалавек здольны да рацыянальнага пазнання, што робіць яго падобным да Бога. Мы ніколі не можам быць цалкам упэўненымі ў гэтай сваёй бясконцай сутнасці, бо наша пазнанне ніколі не можа быць здзейснена канчаткова, для нас заўсёды застанецца нешта невядомае. Усё, што мы можам, гэта паступова набліжацца да гэта-
га вечнага ідэалу, пазнаючы з дапамогай навукі саміх сябе і навакольны свет. Але кожны наш крок у гэтым напрамку ўсё больш упэўнівае нас, што мы не проста жывёлы, і надае нам статус не толькі пачуццёвых, але і рацыянальных істот.
Інакш кажучы, нягледзячы на тое, што, згодна з філасофіяй Маймана, пытанне аб сутнасці чалавека ніколі не можа быць вырашана канчаткова, а значыць, мы ніколі не можам быць упэўнены, што з'яўляемся нечым большым, чым толькі істотамі жывёльнага свету, само выкарыстанне розуму дае нам магчымасць спадзявацца на болып высокае прызначэнне чалавецтва. Бясконца пашыраючы сферу спазнанага і, тым самым, абмяжоўваючы сферу дадзенага, чалавецтва атрымлівае ўсё больш падстаў лічыць даступную яму пазнавальную здольнасць як па сутнасці сваёй бясконцую, боскую сілу, і ўсё менш падстаў лічыць вынікі яе дзейнасці проста фікцыяй. I хоць прорва паміж бясконцым і канчатковым розумам, а значыць, паміж разумным і фактьгчным ніколі не можа быць цалкам ліквідаваная, гэтыя дзве супрацьлегласці, у канчатковым рахунку, усё болыіі збліжаюцца адпаведна бесперапыннаму пашырэнню набываемых чалавецтвам ведаў.
Гэты бясконцы прагрэс чалавечага пазнання, які ніколі не можа скончыцца, але з кожным крокам усё больш уздымае годнасць чалавека як разумнай ісготы, вянчае сабой сістэму ідэй, сфармуляваных мысляром у ходзе яго палемікі з ідэямі трансцэндэнтальнай філасофіі Канта. Цяпер коратка разгледзім, які ўплыў мела гэтая
майманаўская філасофская сістэма на далейшае развіццё еўрапейскай думкі.
Трэба адзначыць, пгго самому Канту, пры дапамозе яго сябра М. Герца, давялося пазнаёміцца з крытыкай яго філасофіі з боку Маймана. Прычым спачатку ён аднёсся да яе досыць станоўча, нават адзначыўшы, што ніхто з яго супернікаў не змог так добра зразумець асноўнае пьгганне яго філасофіі і пгго толькі нешматлікія з яго сучаснікаў валодалі досыць вострым розумам для такіх глыбокіх даследаванняў. Аднак аргументы Маймана не пераканалі Канта і не прымусілі яго змяніць сваю філасофскую пазіцьпо. На шматлікія лісты Маймана ён адказаў толькі аднойчы, хоць і абмяркоўваў майманаўскую крытыку япічэ некалькі разоў у перапісцы з рознымі тагачаснымі філосафамі і навукоўцамі.
У той час як Кант і яго паслядоўнікі (напрыклад, К.Л. Рэйнгольд) ставіліся да спроб майманаўскага развіцця трансцэндэнтальнага ідэалізму ў цэ.лым адмоўна, наступны прадстаўнік нямецкага ідэалізму І.Г. Фіхтэ высока цаніў крытыку Маймана, цалкам падзяляючы шэраг яе найбольш істотных тэндэнцый. Адзначаючы, што ідэі Маймана прыцягваюць значна менш увагі, чым яны таго заслугоўваюць, Фіхтэ разглядаў майманаўскую філасофію ў якасці цалкам апраўданага развіцця кантаўскага трансцэндэнталізму. Спасылкі на ідэі Маймана можна знайсці ў бо.льшасці ключавых работ Фіхтэ. Пры гэтым Майман разглядаецца ім у першую чаргу як крытык кантаўскай філасофіі, чые аргументы дазволілі самому Фіхтэ дыстанцыявацца ад
кантаўскай сістэмы і прыняцца за распрацоўку ўласнай версіі трансцэндэнтальнага ідэалізму. Трэба заўважыць, пгго, нягледзячы на тое, што сам Фіхтэ згадваў Маймана толькі як скептыка, развіццё трансцэндэнтальнай філасофіі, якое ён ажыццявіў у сваім трансцэндэнталізме, не толькі мае тую ж маністычную тэндэнцыю, што і філасофія Маймана, але і запазычвае (праўда, значна іх развіваючы) шэраг найважнейшых ідэй майманаўскай сістэмы. Аказаўшы непасрэдны ўплыў на Фіхтэ, Майман тым самым апасродкавана паўплываў на далейшае развіццё нямецкага ідэалізму канца XVIII першай паловы XIX стагоддзя, які прыняў у філасофскіх сістэмах яго далейшых прадстаўнікоў Шэлінга і Гегеля паслядоўна маністычны і ідэалістычны вектар развіцця.
Пры гэтым уплыў асобы і вучэння Маймана на яго сучаснікаў не быў абмежаваны выключна прафесійнай філасофскай супо.льнасцю, але распаўсюджваўся і на больш шырокія колы літаратурнага жыцця нямецкага грамадства. У цесным супрацоўншдве з М. Мендэльсонам Майман адыгрываў адну з цэнтральных роляў у берлінскіх колах габрэйскага асветніцкага руху «Гаскала». Разам з К.Ф. Морыцам Майман выдаваў адзін з першых у Еўропе часопісаў, прысвечаных псіхалогіі, "Magazin zur Erfahrungsseelenkunde". Яго аўтабіяграфія актыўна абмяркоўвалася ў нямецкіх літаратурных салонах, а асоба аўтара стала для многіх своеасаблівым сімвалам сілы волі і імкнення да ведаў насуперак прыгнятальным абставінам. Яна прыцягнула ўвагу І.В. Гётэ, які
ў 1793 годзе запрасіў яго да сябе ў Веймар. He раз згадваецца імя Маймана ў перапісцы Гётэ і Шылера, у сувязі з абмеркаваннем майманаўскіх поглядаў на сутнасць прыгожых мастацтваў. Майман працягваў прыцягваць увагу пісьменнікаў і пасля яго смерці. Так, у кнізе Г. Гейне «Да гісторыі рэлігіі і філасофіі ў Германіі» (1834) пераказваецца адзін з эпізодаў аўтабіяграфіі Маймана як прыклад непрымірымага супрацьстаяння філосафа-асветніка рэлігійным забабонам.
Але гісторыка-філасофскае значэнне Маймана не абмяжоўваецца уплывам яго творчасці на непасрэдных сучаснікаў. Так, новае аднаўленне цікавасці да ідэй мысляра было звязана з узнікненнем і развіццём у другой палове XIX стагоддзя такога філасофскага напрамку, як неакантыянства, асабліва ў яго варыянце, прадстаўленым мыслярамі Марбургскай школы (Г. Коген, П. Натарп, Э. Касірэр). Падабенства многіх ідэй майманаўскай філасофіі (асабліва ў дачыненні да кантаўскай рэчы ў сабе) да адпаведных ідэй неакантыянцаў дае падставу разглядаць Маймана як папярэдніка гэтага даволі ўплывовага філасофскага кірунку.
Уплыў майманаўскай філасофіі на развіццё еўрапейскай думкі працягвалася і ў XX стагоддзі. Так, яго творы знайшлі водгук у такога найбуйнейпіага прадстаўніка французскага постструктуралізму, як Ж. Дэлёз. Дэлёз адкрыта прызнаваў за майманаўскай філасофіяй статус крыніцы шэрагу цэнтральных ідэй сваёй філасофіі. Шматлікія прамыя спасылкі на працы Маймана сустракаюцца ў такіх кнігах француз-
скага мысляра, як «Адрозненне і паўтарэнне» (1968), «Складка: Лейбніц і барока» (1988) і інш.
Аднак, нягледзячы на свой значны ўпльгў на шэраг буйных прадстаўнікоў сусветнай філасофіі ХІХ-ХХ стагоддзяў, Майман доўгі час заставаўся паўзабытай фігурай гісторыі філасофскай думкі. Але ў апошнія дзесяцігоддзі сітуацыя пачала значна змяняцца. У сучаснай гісторыка-філасофскай навуцы Майман пачынае ўсё радзей разглядацца як толькі пераходная фігура ў развіцці нямецкага ідэалізму, і ўсё часцей як арыгінальны мысляр, філасофская спадчына якога мае самастойнае значэнне. У Г ерманіі, ЗША, Ізраіле праходзяць буйныя міжнародныя канферэнцыі, прысвечаныя яго філасофскім поглядам, выдаюцца прысвечаныя яму артыкулы і манаграфіі. Працы Маймана перакладаюцца на шматлікія мовы, друкуюцца зборы яго твораў (у тым ліку сямітомны збор твораў мысляра друкуецца цяпер у Расіі).
Будзем спадзявацца, што аўтабіяграфія Маймана, пераклад якой чытач трымае ў руках, падштурхне цікавасць да асобы і філасофскай творчасці мысляра і на яго Радзіме у Беларусі.
Антон Бархаткоў.
уступ
Жыхароў По.лыпчы магчыма з поўным правам падзяліць на шэсць класаў альбо станаў: заможная шляхта, дробная шляхта, разначынцы, мяшчане, сяляне і жыды.
Заможная піляхта сютадаецца з буйных землеўладальнікаў і кіраўнікоў на высокіх дзяржаўных пасадах. Дробная шляхта хоць і можа мець уласны фальварак і займаць усе пасады ў дзяржаве, аднак ейная беднасць не дае даступіцца да іх. Разначынец не можа мець ані ўласнага фальварка, ані займаць высокую дзяржаўную пасаду, праз гэта ён і адрозніваецца ад шляхты. Часам ён уладарыць фальваркам, аднак праз гэта ён у некаторай ступені залежыць ад сюзерэна (у чыіх уладаннях гэты фальварак знаходзіцца), мусячы плаціць яму за гэта штогадовую даніну.
Мяшчанскі стан найболей варты жалю ад усіх. Праўда, мепічанін не з'яўляецца прыгонным і карыстаецца некаторымі свабодамі, мае нават сваю ўласную юрысдыкцыю. Ён зазвьгчай не валодае прыбытковай маёмасцю ды не займаецца належным чынам прафесіяй, таму заўсёды застаецца ў пагарджаным, вартым жалю стане.
Два апошнія класы, сялянства і жыды, самыя карысныя ў краіне. Адны займаюцца земляробствам, выганамі, бортніцтвам і г. д., карацей, усім, птго дае зямля. Іншыя майстры ды рамеснікі, пекары, півавары, гандляры півам, гарэ.лкаю, медавухай і да т.п. Яны таксама адзіныя арандатары 28
ў гарадах і вёсках, за выключэннем манастырскіх уладанняў, дзе лічаць грахом даваць жыдам заробак і таму права арэнды пакідаюць ахвотней сялянам; і хоць калі арэнда развальваецца, бо сяляне не маюць да гэтага спрыту, а святары мусяць каяцца праз гэта, яны лічаць за лепшае трываць гэта з хрысціянскай цярплівасцю.
У канцы мінулага стагоддзя арандатарства ў Полыпчы праз недасведчанасць большасці польскіх паноў, прыгнёт падданых і абсалютную адсутнасць эканоміі прыйшло ў такі заняпад, што арэнда, якая сёння дае каля тысячы по.льскіх гу.льдэнаў, прапаноўвалася жыду за дзесяць гульдэнаў, з якіх ён праз яшчэ большую недасведчанасць і марудлівасць пражыць усё-такі не мог. Але адна акалічнасць дала справе зусім іншы кірунак. Двое братоў з Галіцыі, дзе жыды нашмат хітрэйшыя, чым у Літве, назваўшыся "дзяржаўцамі"1 альбо генеральнымі арандатарамі, узялі ў арэнду ўсе ўладанні князёў Радзівілаў і праз надзвычайную дзейнасць ды лепшую эканомію не толькі прывялі гэтыя ўладанні да добрага стану, але за кароткі прамежак часу ўзбагаціліся самі.
Яны павысілі арэнду, не зважаючы на вэрхал сваіх супляменнікаў, і грошы за арэнду з усёй строгасцю спагналі са сваіх субарандатараў. За арэндаю, птго залежала ад іх, яны пачалі наглядаць самі, а калі дзе знаходзілі арандатара, які замест таго, каб праз руплівасць ды эканомію паляпшаць сваю арэнду да ўласнае карысці
1 польск.: dzierzawca арандатар.
ды карысці сюзерэна, цэлы дзень праводзіў у бяздзейнасці ды, напіўшыся гарэлкі, ляжаў на печы, то такога яны з дапамогаю бізуна сцягвалі ды абуджалі ад ягонае летаргіі. Праз гэтакі спосаб іх называлі тыранамі.
Аднак гэта аказала вельмі добрае ўздзеянне. Арандатар, які некалі не даваў рады заплаціць у належны тэрмін свае дзесяць гульдэнаў арэнднае платы, не трапіўшы праз гэта ў кайданы, атрымліваў такі імпу.льс да дзейнасці, што з свае арэнды мог не толькі пракарміць сям'ю, але нават замест дзесяці гульдэнаў заплаціць ад чатырохсот да пяцісот і нават тысячу гульдэнаў.
Жыдоў магчыма зноў-такі падзяліць на тры класы, менавіта: працавітыя невучоныя, вучоныя, якія з свае вучонасці робяць прафесію, і тыя, хто прысвячае сябе толькі вучонасці, не клапоцячыся ні пра які іншы заробак, але будучы на ўтрыманні працавітага класа. 3 другога класа выходзяць старшыя рабіны, казальнікі, суддзі, школьныя настаўнікі і да т. п. Трэці клас складаецца з тых вучоных, якія праз свае выдатныя таленты ды вучонасць прыцягваюць да сябе ўвагу невучоных, невучоныя прымаюць іх у свае дамы, жэняць з сваімі дочкамі ды цягам некалькіх гадоў утрымліваюць з жонкаю й дзецьмі на свае ўласныя сродкі. Аднак пасля гэтая жонка павінна пражытак свайго святога гультая ды сваіх дзяцей (якіх у гэтага класа зазвьгчай шмат) узяць на сябе, праз гэта яна, што справядліва, дужа фанабэрыцца.
Мабыць, няма іншае краіны, акрамя Польшчы, дзе адно.лькава магчыма сустрэць рэлі30
гійную свабоду і рэлігійную нянавісць. Жыды тут спаўна карыстаюцца правам свабодна вызнаваць сваю рэлігію ды ўсімі астатнімі цывільнымі свабодамі, маюць нават сваю ўласную юрысдыкцыю. Аднак, з іншага боку, рэлігійная нянавісць заходзіць так далёка, што слова "жыд" прамаўляецца з агідаю, а ўздзеянне гэтае агіды, укаранелае яшчэ ў часы барбарства, працягвалася да маіх часоў, прыблізна да трынаццаці гадоў таму. Аднак гэтая ўяўная супярэчнасць лёгка знімаецца, калі падумаць, што рэлігійныя ды цывільныя свабоды, дазволеныя жыдам у Полыіічы, паходзяць не ад павагі да ўсеаіульных правоў людства, таксама, як з іншага боку, рэлігійная нянавісць і пераслед ні ў якім разе не з'яўляюцца вынікамі мудрай палітыкі, якая імкнецца прыняць з дарогі тое, што можа быць шкодным для маральнасці й дабрабыту дзяржавы, але з'яўляюцца вынікам палітычнае недасведчанасці ды інертнасці, што пануюць у гэтай краіне. Раз ужо менавіта жыды ў гэтай краіне, пры ўсіх іхных недахопах, бадай, лічацца ўсё ж такі адзінымі карыснымі людзьмі, польская нацыя была змушана для задавальнення іхных уласных патрэбаў дараваць ім усе магчымыя свабоды, аднак жа іхныя маральная недасведчанасць ды інертнасць мусілі, з іншага боку, непазбежна парадзіць рэлігійную нянавісць і пераслед.
ПЕРШЫ РАЗДЗЕЛ
Дзедава эканомія
Мой дзед Ёзэф Гайман быў арандатарам некалькіх вёсак паблізу горада Мір (Mirz) ва ўладаннях князя Радзівіла. Для свайго месца жыхарства ён выбраў адну з гэтых вёсак ля ракі Нёман з назваю Жукаў Барок (Sukowiborg), дзе акрамя некаторых нешматлікіх сялянскіх двароў быў яшчэ вадзяны ллын, невялічкая прыстань і складская пляцоўка для тавараў, што прывозілі караблі з Кёнігсберга, з Прусіі. Усё гэта разам з мостам за вёскаю ды зноў жа развадным мостам на другім баку Нёмана належала да арэнды, якая тады каштавала прыкладна тысячу гульдэнаў і была хасакаю1 майго дзеда. Дзякуючы складской пляцоўцы для тавараў і актыўным перавозкам арэнда гэтая была дужа прыбытковая. 3 дастатковай актьгўнасцю і эканамічнымі ведамі мой дзед змог бы (si mens non laeva fuisset2) не толькі
1 "Karan рэгуляваў удзел арандатараў у арэндным рынку з унутрыжыдоўскага юрыдычнага гпедзішча праз прынцып хасакі (права ўладання). Калі жыд арандаваў у по.пьскага іпляхціца пэўную гаспадарчую маёмасць а.льбо сродак вытворчасці, то законы хасакі ахоўвалі яго ад канкурэнцыі інпгых патэнцыйных арандатараў. Згодна з гэтым законам, за выкананнем якога назірала кіраўніцтва кагалу, нельга было аспрэчваць арэнду праз вышэйіпую прапанову. Гэты метад павінен быў клапаціцца аб гаспадарчай стабільнасці ды прадухічяць завышэнне піляхтаю арэнднае платы." (Гл.: Israel Bartal. Geschichte Der Juden Im Cistlichen Europa 1772-188'1. © 2010 Vandenhoeck & Ruprecht GmbH & Co. KG, Gottingen)
2 "калі розум не сыйдзе налева" (лац.)
пракарміць сям'ю, але і сабраць багацце. Аднак дрэннае зямельнае заканадаўства ды адсутнасць усіх неабходных ведаў для карыстання зямлёю ствараш на шляху да гэтага празмерныя перашкоды.
Мой дзед размясціў сваіх братоў субарандатарамі ў вёсках, што належалі да ягонае арэнды. Яны не толькі стала жылі пры маім дзеду (пры ўмове дапамагаць яму ў ягоных разнастайных гешэфтах), але і да таго ж не хацелі ў канцы года плаціць грошы за сваю арэнду.
Будынкі, што належалі да арэнды майго дзеда, прыйшлі ад старасці ў заняпад, і іх трэба было папраўляць. Прыстань і масты таксама апынуліся ў дрэнным стане. Згодна з арэнднай дамоваю ўладальнік маёмасці павінен быў усё паправіць і давесці да прыдатнага стану. Аднак ён, як і ўсе польскія магнаты, знаходзіўся ўвесь час у Варшаве, такім чынам не мог звяртаць увагу на папраўку сваёй маёмасці. Ягоныя аконамы куды болей мелі на мэце папяпшэнне свайго ўласнага стану, чьш гаспадарскае маёмасці. Яны ўціскалі падданых праз разнастайныя вымаганні, пагарджалі загадамі, выдадзенымі дзеля паляпшэння ўгоддзяў, а грошы, для гэтага прызначаныя, выкарыстоўвалі на свае ўласныя патрэбы. Праўда, дзед мой дзень пры дні заяўляў аб гэтым пратэсты гэтым аконамам і пераконваў, пгго ён не здолее заплаціць за сваю арэнду, калі, згодна з кантрактам, усё не будзе даведзена да належнага стану. Аднак нічога не дапамагала, хоць увесь час абяцалі, ды абяцанні ніколі не спраўджваліся. Вынікам гэтага быў не толькі за-
няпад арэнды, але й яшчэ іншыя нягоды, пгго вынікалі з гэтага.
А як ужо згадвалася, што месца гэтае вызначалася праз актыўныя перавозкі, а масты былі ў дрэнным стане, дык часцяком здаралася, што гэтыя масты, якраз калі польскі пан разам з сваёй багатай світаю па іх праязджаў, ламаліся, а конь і фурман увальваліся ў дрыгву. Тады хапалі беднага арандатара, клалі яго каля моста і лупцавалі карбачом датуль, пакуль не лічылі, пгго адплацілі даволі.
Таму мой дзед і рабіў усё, пгго было ў ягоных сілах, каб прадухіліць гэтую бяду. Дзеля гэтага дзед мой прызначыў аднаго з сваіх дамачадцаў, які на гэтым мосце мусіў бесперапынна стаяць на варце, каб калі гэтакі пан паедзе па мосце і здарыцца такога кіпталту няшчасце, то тады гэты паставы як мага найхутчэй паведаміў бы дадому аб здарэнні, каб дзед меў час уратавацца з усёй сваёй сям'ёю ў бліжэйшым хмызняку. Тады кожны апанаваны жахам бег з дому і часцяком усе мусілі заставацца цалюткую ноч пад голым небам, пакуль не адважваліся адзін за адным наблізіцца да дома.
Гэты спосаб жыцця доўжыўся на працягу некалькіх пакаленняў. Мой бацька зазвычай расказваў пра адзін выпадак такога кшталту, які здарьгўся, калі ён яшчэ быў малым хлапчуком недзе каля васьмі гадоў. Уся сям'я пабегла да свае звыклае схованкі. Бацька мой, які нічога пра гэта не ведаў і гуляў сабе ў запечку, застаўся адзін. А як разгневаны пан з сваёй світаю прыйшоў у карчму ды не знайшоў нікога, каб спагнаць сваю
помсту, то загадаў абшукаць у хаце ўсе куты, дзе і знайшлі ў запечку майго бацьку. Пан запытаў яго, ці хоча ён выпіць гарэлкі. Калі ён адмовіўся, той закрычаў: "Калі ты не хочаш піць гарэлку, то мусіш піць ваду". Ён зараз жа загадаў прынесці поўнае вядро вады і ўдарамі бізуна прымусіў майго бацьку яго цалкам вьшіць. Такое абыходжанне выклікала чатырохдзённую ліхаманку, хваробу, якая потым цягнулася амаль цэлы год і цалкам падарвала ягонае здароўе.
Падобны выпадак здарыўся, калі я быў трохгадовым дзіцём. Усе пабеглі з дому, у тым ліку і пакаёўка, якая трымала мяне на руках. Аднак калі слугі пана пабеглі за ёю, яна паскорыла бег і выпусціла мяне з рук. Жаласна плачучы, я ляжаў каля хмызняку на зямлі, пакуль, на маё шчасце, селянін, што ішоў міма, не падняў мяне і не забраў з сабою дадому. Толькі калі ўсё супакоілася ды сям'я вярнулася дадому, успомніла пакаёўка, што, уцякаючы, згубіла мяне і пачала лямантаваць і ламаць рукі. Мяне шукалі ўсюды, але знайсці не маглі, пакуль нарэшце не прыйшоў селянін з вёскі ды не вярнуў мяне маім бацькам.
He адно жах і замяшанне, што апаноўвалі нас, былі вынікам гэтакіх уцёкаў, але яшчэ дадавалася і спусташэнне пакінутае хаты. Піва, гарэлку і мёд пілі слугі пана, колькі хацелі, часам помста заходзіла так далёка, што з бочак усё вылівалі; звозілі збожжа і свойскую гпушку і г. д.
Калі б мой дзед замест таго, каб судзіцца з мацнейшымі, лепей трываў бы несправядлівасць, а згаданы мост лепей бы пабудаваў за свой кошт, дык здолеў бы пазбегнуць усіх гэтых няшчасцяў.
Але ён бесперастанку спасылаўся на свой кантракт, а аконам насміхаўся з ягонае бяды.
Цяпер крыху пра ўнутраную эканомію майго дзеда. Лад жыцця, які ён вёў у сваім доме, быў зусім просты. Штогадовы даход ад ворнае зямлі, лугоў і гародаў, што належалі да ягонае арэнды, быў дастатковы не толькі дпя таго, каб задаволіць уласныя патрэбы сям'і, але таксама і для піваварства; ён нават мог яшчэ штогод прадаваць нейкую колькасць жыта і сена. Пчалярства было дастатковай падставай для мёдаварэння. Было ў яго і шмат скаціны.
Асноўнай ежаю быў дрэнны, перамешаны з вотруб'ем хлеб, мучныя і малочныя стравы ды гародніна, зрэдчас мясныя стравы. Адзенне было з дрэннага палатна і грубага сукна. Толькі жанчыны складалі нязначнае выключэнне ды мой бацька, пгго бьгў вучоным і патрабаваў іншага ладу жыцця.
Гасціннасць была тут шырока распаўсюджана. Як толькі праз нашую мясцовасць праязджаў жыд (а раз ужо тут быў актыўны рух, жыды з сваімі фурманкамі бадзяліся ў гэтай мясцовасці таксама з месца на месца, то адбывалася гэта безупынна), то ён павінен быў абавязкова спыніцца ў карчме. 3 дома да яго насустрач адразу выходзілі з чаркаю гарэлкі, адну руку падавалі для прывітання шалом, а другою падавалі чарку гарэлкі. Затым ён павінен быў памыць рукі ды сядаць да стала, які заўсёды быў накрыты.
" Звычайнае жыдоўскае прывітанне (заўвага аўіпара).
Утрыманне шматлікае сям'і ды гэтакая гасціннасць не зрабілі б аднак значнага ўплыву на пагаршэнне ўмоваў дабрабыгу майго дзеда, калі б ён пры гэтым наладзіў бы ў сваім доме лешную эканомію. Аднак гэта было крыніцай ягонага няшчасця.
Дзед мой быў у дробязях, бадай, занадта эканомны і праз гэта не звяртаў увагі на больш важныя рэчы. Ен, напрыклад, лічыў марнатраўствам запальваць у хаце свечкі з воску альбо з лою; замест іх трэба было карыстацца тонкімі лучынамі, адзін канец якіх уторкваць у шчыліну ў сцяне, а другі запальваць. Праз гэта часцяком узнікала пагроза пажару і прычынялася шкода, але карыстацца свечкамі забаранялася.
У каморы, дзе захоўваліся піва, гарэлка, мёд, селядцы, соль ды іншыя прадукты, патрэбныя ў ііггодзённым карыстанні, вокнаў не было, былі толькі адтуліны, праз якія трапляла святло. Гэта нярэдка прываблівала матросаў і фурманаў, якія спыняліся ў карчме, яны залазілі ў пакой і напіваліся дармавых гарэлкі і мёду. Але пгго было яшчэ горш, дык гэта тое, што часта гэтыя п'янюгі, баючыся быць злоўленымі на месцы злачынства, пачуўшы самы нязначны шоргат, уцякалі, не ўставіўшы затычку на месца, выскоквалі праз адтуліны, праз якія залазілі, ды пакідалі напоі выцякаць дазвання. Такім чынам выцякалі іншым часам цэлыя бочкі гарэлкі і мёду.
Свірны не мелі належных замкоў, зачыняліся проста на драўляную засаўку; то бок кожны мог узяць адтуль, што хацеў, нават цэлымі
вазамі звозіць збожжа. Да таго ж гэтыя свірны знаходзіліся далекавата ад дому. V кашарах усюды былі дзіркі, праз якія маглі залазіць ваўкі (паблізу былі хмызнякі) і спакойна драпежнічаць.
Каровы вельмі часта вярталіся з пашы з пустым вымем. Паводле пануючых там забабонаў, у такіх выпадках казалі, што малако аднялося ў іх праз чараўніцтва; лічылася, што гэтаму ліху нельга даць рады.
Бабуля мая, добрая, простая жанчына, змораная сваімі хатнімі клопатамі, часта клалася спаць на печы апранутая, з поўныя кішэнямі грошай, нават сама не ведаючы, ко.чькі іх там. Гэтым карысталася пакаёўка і спустошвала ейныя кіпіэні напалову. Але мая бабуля рэдка калі заўважала нястачу (хіба толькі калі пакаёўка рабіла гэта занадта груба).
Тым часам усіх гэтых напасцяў магчыма было лёгка пазбегнуць праз папраўку будынкаў, вокнаў, аканіцаў і замкоў, праз належны нагляд за разнастайнымі даходнымі гешэфтамі, што належалі да арэнды, а таксама праз дакладны падрахунак даходаў і выдаткаў. Але пра гэта ніхто ніколі не думаў. Калі ж мой бацька, які быў вучоны і пэўны час выхоўваўся ў горадзе, замовіў сабе рабінскую вопратку, для якое яму была патрэбная матэрыя крыху леггшая за звычайную, дзед мой не прапусціў нагоды, каб не прачытаць яму строгую натацьпо пра людскую марнасць.
Нашыя продкі, казаў ён тады зазвычай, нічога не ведалі пра гэтакую навамодную вопратку і былі, тым не менш, набожнымі людзьмі. Ты павінен мець лапсардак з каламанскага драггу.
скураныя штаны, нават з гузікамі, і ўсё астатняе такога кшталту. Ты мяне пусціш з торбаю, праз цябе я ў кайданы траплю. Ах, я бедны, няшчасны чалавек! Што са мною будзе?
Мой бацька спасылаўся тады на правы і прывілеі стану вучоната, даводзіў, акрамя таго, што пры добра наладжанай эканоміі рэч зусім не ў тым, ці жывуць людзі лепш альбо горш, што няшчасце майго дзеда паходзіць не ад таго, пгго ён у сям'і замнога есць, а ад таго, пгго праз нядбайнасць дазваляе сябе рабаваць іншым. Аднак з маім дзедам тут нічога не дапамагала. Ён не мог цярпець ніякае навізны; то бок усё павінна было заставацца па-старому.
Майго дзеда ў ягонай мясцовасці ўважалі за багатага чалавека (ён мог бы такім быць насамрэч, калі б толькі здолеў скарыстацца спрыяльнай нагодай) і праз гэта яму ўсе зайздросцілі, ды яго ўсе і ненавідзелі, таксама і ягоная ўласная сям'я. Ён быў пакінуты сваім абшарнікам, наглядчыкі якога ўсімі магчымымі спосабамі шкодзілі яму і, як ягоныя ўласныя дамачадцы, так і чужыя людзі, ашуквалі ды абкрадалі. Адным словам, ён быў самым няшчасным багатым чалавекам на свеце.
Тым часам дадаліся яшчэ большыя няшчасныя здарэнні, якія я тут ніяк не магу абысці маўчаннем. Поп (расейскі святар) у гэтай вёсцы быў дурны, неадукаваны прасцяк, які наўрад ці вучыўся чытаць і пісаць. Ён нязменна сядзеў у карчме, піў з сваімі парафіянамі, сялянамі гарэлку і заўсёды казаў запісваць свае выпіўкі, нават не думаючы аб аплаце рахунку. Дзеду майму гэта нарэшце надакучыла і ён вырашыў нічога
яму болей у доўг не даваць. Той успрыняў гэта, ясная рэч, дрэнна і пачаў думаць аб помсце.
Нарэшце ён знайшоў для гэтага сродак, ад якога людзі аднак жахнуліся б, але якім каталіцкія хрысціяне ў Польшчы на той час зазвычай часта карыста.ліся: абвінаваціць майго дзеда ў забойстве хрысціяніна і прыцягнуць да крымінальнага суду, які карае за злачынствы смерцю. Адбывалася гэта наступным чынам. Адзін баброўнік, які ў гэтай мясцовасці лавіў баброў і каля Нёмана пастаянна знаходзіўся, часам таемна (бо паляванне на баброў было дзяржаўным прывілеем, усіх належала здаваць у каралеўскі двор) прапаноўваў майму дзеду баброў. Аднойчы ён прыйшоў апоўначы, пастукаў і папрасіў паклікаць майго дзеда. Ён паказаў яму мех, даволі цяжкі, як падняць, і сказаў, зрабіўшы таямнічую міну: "Я тут табе аднаго ладнага прынёс". Мой дзед хацеў запаліць святло, агледзець бабра і дамовіцца з селянінам; але той сказаў, што не трэба, пгго ён можа заўсёды забраць бабра сабе, маўляў, яны заўсёды аб гэтым дамовяцца. Дзед мой, не прадчуваючы нічога дрэннага, узяў сабе той мех, як ён быў, паклаў убаку ды падаўся зноў адпачываць. Ледзь ён толькі зноў заснуў, як у дзверы моцна загрукалі ў другі раз.
Гэта быў той самы святар з некалькімі вяскоўцамі, якія зараз жа пачалі па ўсёй хаце ладзіць ператрус. Яны знайпілі мех, а дзед мой ужо дрыжаў, прадчуваючы вынік, бо ён не меркаваў нічога іншага, як быць здраджаным пры каралеўскім двары праз таемны бабровы гандаль, і адмовіцца ад гэтага ўжо немагчы-
ма. Якім аднак вялікім быў ягоны жах, калі мех развязалі, а замест бабра там знайшлі мёртвае цела.
Дзеду майму адразу звязалі за спінаю рукі, ногі забілі ў калодкі, ускінулі яго на воз і адвезлі ў горад Мір, дзе перадалі крымінальнаму суддзі. Яго закулі ў кайданы і пасадзілі ў цёмную турму.
На допыце мой дзед настойваў на сваёй невінаватасці, расказваў, як падзеі дакладна адбываліся і справяд.ліва патрабаваў, каб таксама дапыталі баброўніка. Таго аднак ужо і след прастыў. Яго шукалі ўсюды. А крыважэрны крымінальны суддзя, які пічыў, што час цягнецца занадта доўта, накіроўваў майго дзеда тройчы, раз за разам, на катаванні. Дзед аднак увесь час заставаўся пры тым, пгго да мерцвяка ён дачынення не мае.
Урэтттце баброўніка знайшлі; яго дапыталі. Ён ад усяе справы наўпрост адмаўляўся. А калі яго таксама пачалі катаваць, тады ён адразу ва ўсім прызнаўся. Ён паказаў, пгго колькі часу таму знайшоў гэтае мёртвае цела ў вадзе і хацеў прынесці яго на могілкі, каб пахаваць. Аднак святар сказаў яму: "3 пахаваннем няма чаго спяшацца. Ты ведаеш, што жыды закаснелыя ў жорсткасці і праз гэта давеку праклятыя. Яны ўкрыжавалі Госпада нашага Ісуса Хрыста і сёння шукаюць яшчэ хрысціянскае крыві да свайго свята пасхі, якое прызначанае на знак гэтага трыумфу. Ім яна патрэбная для іхняга пасхальнага пірага. Іншымі словамі, ты зробіш пахвальны ўчынак, калі здолееш гэтае мёртвае цела спрьггна падсунуць у хату праклятаму жыду-аранда-
тару. Праўда, ты павінен знікнуць, ты ж можаш займацца сваім рамяством усюды".
Пасля гэтага прызнання баброўніку ўсыпалі бізуноў, а майго дзеда выпусцілі на во.лю, a non застаўся папом.
Як вечны помнік гэтаму збавенню майго дзеда ад смерці бацька мой склаў на іўрыце непгга кшталту эпапеі, перамешанае з лірычнымі спевамі, у якой апавядалася пра ўсё здарэнне і апявалася дабрыня Божая. Акрамя таго, пастанавілі законам свягкаваць у сям'і штогод гэты дзень збавення, прытым чытаць уголас гэтую паэму (гэтаксама, як Кнігу Эстэр на свята гаман*).
* Свята галіан (інакіп свята пурым) з'яўляецца напамінам аб збаўленні жыдоўскага народа ад небяспекі, пгго пагражала жыдам у персідскай дзяржаве. Паводде Кнігі Эстэр, найвышэйшы ўладны саноўнік персідскага цара Гаман паспрабаваў знішчыць у адзін дзень усіх жыдоў персідскае дзяржавы, але царыца Эстэр, якая была жыдоўкаю, праз пост і малітву прынесла збавенне.
ДРуГІ РАЗДЗЕЛ
Першыя юнацкія ўспаміны
Такім чынам жыў мой дзед у сядзібе сваіх продкаў шмат гадоў; гэтая арэнда зрабілася як быццам уласнасцю сям'і. Паводпе жыдоўскага кананічнага закону хасака, то бок права ўласнасці на маёмасць, якое набываецца праз трохгадовае ўладанне і хрысціянамі ў гэтай мясцовасці паважаецца, ніякі іншы жыд не можа гэтую арэнду праз гасафу' (Hofiafa), то бок праз павышэнне арэнднае платы, да сябе перацягнуць, калі не хоча на сябе наклікаць адлучэнне ад юдэйскае царквы. I хоць уладанне арэндаю было звязанае з шматлікімі цяжкасцямі і нават гвалтоўнымі дзеяннямі, яна ўсё-такі зноў была вельмі прыбытковаю. Мой дзед мог жыць не толькі як заможны чалавек, але і пічодра забяспечваць сваіх дзяцей.
Тры ягоныя дачкі былі забяспечаны добрым пасагам і выдадзены замуж за прыстойных мужчын. Два ягоныя сыны, мой дзядзька Майсей ды мой бацька Ешуа, таксама ажаніліся. А калі ён ужо быў стары ды аслаблены перанесенымі цяжкасцямі, то перадаў сваім сынам сумеснае кіраванне гаспадаркаю. Яны, з рознымі тэмпераментамі ды схільнасцямі (мой дзядзька Майсей быў моцнага целаскладу ды слабы духам, а бацька мой быў яму супрацьлегласцю).
1 Гасафа (holJafa) прыбаўка, дадатак, дадаванне, дапаўненне (іўр.).
добра ладзіць адзін з адным не маглі. Дзед мой перадаў майму дзядзьку іншую вёску, а бацьку майго пакінуў пры сабе, хоць бацька з прьгчыны свайго стану вучонага гаспадарчым гешэфтам не дужа мог даваць рады. Ён толькі вёў рахункі, заключаў кантракты, вёў працэсы і да т. п. Маці ж мая, наадварот, была вельмі рухавая, схільная да ўсялякіх гешэфтаў. Яна была дробная з целаскладу і тады яшчэ вельмі маладая.
Адзін анекдот я не магу пакінуць некранутым, бо гэта першы ўспамін з маіх дзіцячых гадоў. Тады мне было недзе каля трох гадоў. Камерсанты, якія нязменна спыняліся ў нас, у асаблівасці шафары (Shaffars, Schaffers)', то бок піляхетныя людзі, якія займаліся суднаваджэннем, закупам і пастаўкаю тавараў для вялікіх паноў, любілі мяне праз маю жвавасць і строілі з мяне усялякія жарты.
Гэтыя вясёлыя паны далі маёй маці праз ейную дробнасць ды жвавасць мянупіку “kuza", то бок маладое жарабятка2. Я чуў, што яе так часта называлі, але значэння не ведаў і называў яе таксама "мама kuza". Маці мая зрабіла мне за гэта вымову і сказала: "Бог пакарае таго, хто сваю маці "мама kuza" называе". Адзін з гэтых шафараў, пан
1 Шафар (ням. Shaffer) сябар пікіперскага брацтва.
2 Хутчэй за ўсё маецца на ўвазе "koza" (польск. каза). У выданні 1911 года (Salomon Maimons Lebensgeschichte. Mit einer Einleitung und mit Anmerkungen neu herausgegeben von Dr. Jakob Fromer; Copyright 1921 by Georg Muller in Munchen) маем заўвагу Якаба Фромера: "Koza bedeutet im Polnischen Ziege und liederliches Weib". (" 'Koza' па-польску азначае 'каза' і 'шалапутная баба' ").
Пілецкі, штодня зазвычай піў у нашым доме гарбату і прывабліваў мяне да сябе тым, пгго даваў мне часам кавалачак цукру. Аднойчы раніцаю, калі я падчас ягонага чаявання заявіўся, як звычайна, каб атрымаць цукар, ён сказаў, што дасць мне кавалачак цукру толькі пры ўмове, што я павінен сказаць "мама kuza". Але таму, пгго мая маці тут прысугнічала, я адмовіўся рабіць тое. Тады ён зрабіў маёй маці знак, каб яна адышла ў суседні пакой. Калі яна схавалася, то я падышоў да яго ды сказаў яму на вуха: "Мама kuza". Аднак ён дамагаўся таго, каб я гэта сказаў гучна, ды паабяцаў даць мне столькі кавалачкаў цукру, наколькі гучна я гэта скажу. Тады я сказаў: "Пан Пілецкі хоча, каб я сказаў "мама kuza", але я не хачу гаварыць "мама kuza", бо таго Бог пакарае, хто гаворыць "мама kuza", ды сапраўды атрымаў за гэта свае тры кавалачкі цукру.
Мой бацька завёў у доме болей далікатны лад жыцця, дзякуючы, у асаблівасці, таму, што ён вёў гандаль у Кёнігсбергу, у Прусіі, дзе ён пабачыў шмат усялякіх прыгожых і патрэбных рэчаў. Ён набыў цынавы' ды масяжовы2 посуд. Пачалі ляпей есці, прыгажэй, чым звычайна, апранацца, ды нават у адамашку3.
1 Алавяны.
2 Латунны.
3 Адамашка шаўковая тканіна з узорамі.
ТРЭЦІ РАЗДЗЕЛ
Прыватнае выхаванне і самаадукацыя
На шостым годзе майго жыцця бацька пачаў чытаць са мною Біблію. Напачашку стварыў Бог неба і зямлю. Тут я перапыніў свайго бацьку і спытаў: "Тата, а хто ж стварыў Бога?"
Бацька: Бога ніхто не сгвараў. Ён быў тут вечна.
Я-. Бьгў тут і дзесяць гадоў таму?
Бацька: О, так. Ён бьгў тут і сто гадоў таму.
Я: Дык, мабыць, Богу ўжо і тысяча гадоў?
Бацька: He грашы! Бог быў вечна.
Я: Але ж Ён усё-такі павінен бьгў некалі нарадзіцца!
Бацька: Дурненькі, не! Ён быў вечна і вечна, і вечна.
Я хоць і не быў задаволены гэтакім адказам, аднак жа думаў, што тата павінен ведаць гэта лепей за мяне, а мне трэба гэтым задаволіцца.
Гэты спосаб прадстаўлення з'яўляецца цалкам натуральным у раннім дзяцінстве, калі розум яшчэ не развіты, а сіла ж уяўлення, наадварот, у поўным росквіце.
Розум спрабуе то.лькі спасцігнуць, сіла ж уяўлення ахапіць, то бок розум спрабуе растлумачыць сабе спосаб узнікнення аб'екта, не зважаючы на тое, ці насамрэч мы здолеем адлюстраваць аб'ект, спосаб узнікнення якога вядомы. Сіла ж уяўлення, наадварот, спрабуе тое, чый спосаб узнікнення нам вядомы, ахапіць у
вобразе адзінага цэлага. Для розуму, напрыклад, бясконцы рад лікаў, які выстройваецца паводле пэўнага закону, з'яўляецца дакладна такім жа аб'ектам (якому праз гэты закон уласцівыя пэўныя якасці), як канечны рад, выстраены паводле гэта ж закону. Для сілы ж уяўлення, наадварот, аб'ектам з'яў.ляецца не гэтае [бясконцы рад], а тое [канечны рад], бо сіла ўяўлення не можа ахапіць гэтае [бясконцы рад] як адно закончанае цэлае.
Гэтае разважанне навяло мяне праз немалы час, калі я быў у Брэслаў, на думку, якую я выклаў у адным сачыненні і паказаў пану прафесару Гарвэ і якая стварае аснову філасофіі Канта, пра якую я тады яшчэ нічога не ведаў. Я выклаў гэтую думку прыкладна наступным чынам. Метафізікі непазбежна апынуліся самі з сабою ў супярэчнасці. Закон дастатковае падставы альбо прычыны паводле ўласнага прызнання Ляйбніца (які тут спасылаецца на спробу Архімеда з вагою) ёсць прынцьш на падставе жыццёвага досведу; вось жа хоць і знаходзяць у досведзе, шго кожная рэч мае сваю прычыну, аднак менавіта таму, што кожная рэч мае сваю прычыну, нічога іншага, як першую прычыну, то бок такую, якая не мае прычыны. To бо як метафізікі могуць з гэтае тэзы вывесці існаванне першае прычыны?
Пасля я знайшоў гэтае пярэчанне яшчэ болей разгорнутым у філасофіі Канта, бо там даказваецца, што катэгорыя прычыны альбо форма гіпатэтьгчных тэзаў, скарыстаныя для апісання прадметаў прыроды, праз што іхныя ўзаемаадносіны вызначаюцца a priori, можа
a priori выкарыстоўвацца толькі ў дачыненні да прадметаў досведу праз схему. Першая прычына (якая ўтрымлівае поўны бясконцы рад прычын і такім чынам і насамрэч супярэчнасць, бо бясконцае ніколі не можа стаць поўным) ёсць не аб'ект мыслення, а ідэя розуму альбо, паводле маёй уласнае тэорыі, фікцыя сілы ўяўлення, якая, не задаволіўшыся голым пазнаннем закону, спрабуе саму разнастайнасць, падпарадкаваную закону, ахапіць у адным вобразе, хоць бы й насуперак самому закону.
Іншым разам я чытаў з Бібліі гісторыю пра Якуба і Эзаў; мой бацька цытаваў мне прытым адно месца з Талмуда, дзе гаварылася: Якуб і Эзаў дзялілі паміж сабою ўсе даброты свету; Эзаў выбраў сабе даброты гэтага жыцця, Якуб жа, наадварот, даброты прышлага жыцця; а раз ужо мы паходзім ад Якуба, то павінны адмовіцца ад прэтэнзій на часовыя даброты.
На гэта я сказаў з прыкрасцю, што Якуб, пэўна ж, быў дурань, лепей бы выбраў даброты гэтага свету.
На жаль, я атрымаў на гэта адказ: "Ты нягодны бязбожнік!" ды яшчэ й адразу аплявуху. Сумненні мае гэта, што праўда, не развеяла, аднак да маўчання мяне ўсё ж такі змусіла.
Аднойчы князь Радзівіл, які быў вялікім аматарам палявання, прыехаў з сваёй дачкою (якая пасля выйшла замуж за князя Равускага [Rawuzky]) і з усёй сваёю дворняю да нашае вёскі, каб прысутнічаць тут на паляванні.
Маладая князёўна падалася на паабедзенны адпачынак з сваімі фрэйлінамі, камердынерамі 48
ды лёкаямі акурат у той пакой, дзе я, хлапчук, сядзеў у запечку. Я дзівіўся з вялікае раскошы і бляску дворні, утаропіўся, поўны захаплення, на прыгожых людзей і на адзенне, аздобленае срэбрам і золатам, і не мог нагледзецца на гэта. Якраз падышоў мой бацька, калі я, ахоплены радасцю, прамовіў: "Ах, як прыгожа!" Каб супакоіць мяне і адначасова ўмацаваць у асновах нашае веры, ён шапнуў мне на вуха: "Дурненькі! На тым свеце дзеўчына паліціме ў нас Pezsure, то бок у прышлым жыцці князёўна паліціме ў нас печ". Ніяк нельга ўявіць сабе тыя пачуцці, якія выклікала ў мяне гэтае тлумачэнне. 3 аднаго боку я верыў свайму бацьку і вельмі ўзрадаваўся з нагоды гэтай будучай асалоды; аднак адначасова я шкадаваў князёўну, што яна была асуджана на такую ганебную службу. Але ж, з іншага боку, у мяне ніяк не хацела змяпічацца ў галаве, што такая прыгожая, багатая князёўна ў гэтым пышным адзенні павінна паліць печ беднага жыда. Праз гэта я апынуўся ў вялікай разгубленасці, пакуль адна гульня не выгнала ў мяне з галавы гэтыя думкі.
3 дзяцінства я меў вялікую схільнасць і талент да мачявання. у сваім бацькоўскім доме я ніколі не бачыў ніводнага твору гэтага мастацтва, але знаходзіў на тытульных старонках некаторых габрэйскіх кніг дрэварьггы з выявамі лісця, птушак і да т. п. Я адчуваў вялікае задавапьненне ад разглядвання гэтых дрэварытаў ды імкнуўся перамалёўваць іх кавалачкам крэйды альбо вугалю. Што, аднак, ува мне гэтую цягу яшчэ болей узмацняла, дык гэта была габрэйская кніжка казак, у якой усе дзейныя персанажы
(жывёлы) былі прадстаўлены такімі дрэварытамі. Я перамалёўваў усе фігуры з найвялікшай дакладнасцю. Мой бацька хоць і дзівіўся з майго ўмельства, аднак адначасова сварыўся на мяне такімі словамі: "Ты хочаш зрабіцца мастаком? Ты павінен штудыяваць Талмуд і зрабіцца рабінам. Хто разумее Талмуд, той разумее ўсё".
У гэтых жарсці і здольнасці да выяўленчага мастацтва я зайшоў гэтак далёка, птго як то.чькі была магчымасць, я намагаўся выслізнуць з дому, каб перамалёўваць фііуры з надта прыгожых шпалераў, якімі былі абклеены пакоі ў фальварку аднаго пана ў мястэчку Н., дзе мой бацька наладзіў гешэфт. Пакоі гэтыя ўвесь час стаялі пустыя, бо ўладальнік жыў недзе ў іншым месцы і наведваўся сюды вельмі рэдка.
Неяк у сярэдзіне зімы мяне знайшлі напаўзамерзлага, я стаяў перад сцяною, трымаў у адной руцэ паперу (бо ў гэтай зале не быпо мэблі), а другой рукою перамалёўваў з сцяны фігуры. Аднак цяпер я ацэньваю сябе самога; калі я быў бы прывучаны да гэтага, то стаў бы хоць і вялікім, але недакладным у дэталях мастаком, то бок я з лёгкасцю накідаў бы галоўныя рысы палатна, але да дакладнай распрацоўкі цярпення ў мяне не было б.
У майго бацькі ў рабочым пакоі стаяла шафа з кнігамі, ён, праўда, забараняў мне чытаць, акрамя Талмуда, усе іншыя кнігі. Але гэта не дапамагала. А як бацька мой быў часцей за ўсё заняты хатнімі справамі, то гэтым часам я і скарыстоўваўся.
Цікаўнасць штурхала мяне да шафы, я прагортваў усе кнігі, а раз ужо я габрэйскую разумеў 50
дастаткова, то ў некаторых я знаходзіў болей задавальнення, чым у Талмудзе.
Гэта адбывалася цалкам натуральна. Варта параўнаць сухія, часцей за ўсё незразумелыя дзіцяці рэчы Талмуда (не лічачы тое, што датычыцца юрыспрудэнцыі), законы ахвяры, ачышчэння, забароненых страваў, святаў і г. д., у шматлікіх тамах Талмуда самыя дзіўныя рабінскія выдумкі праводзіліся з вытанчанаю дыялектыкай, а найнікчэмнейшыя даследаванні з найвышэйшым напружаннем духоўных сілаў. Напрыклад, колькі белых валасінаў можа мець рудая карова, каб заставацца рудою? Якога кшталту павінны быць драпіны, каб вымагаць таго альбо іншага спосабу ачышчэння? Ці дазваляецца ў суботу забіць вош альбо блыху (першае дазваляецца, а другое ёсць смяртэ.льным грахом)? Ад шыі ці ад хваста выконваць патрашэнне скаціны? Надзявае першасвятар спярша кашулю, а потым штаны, ці наадварот? Калі ябам (брат памерлага бяздзетнага мужа, які паводле законаў павінен ажаніцца з ягонай удавою) зваліцца з даху ды загразне ў брудзе, ці пазбавіцца ён гэтьш ад свайго доўгу? Ohe іат satis est!1 Барта параўнаць, кажу я, гэтыя цудоўныя стравы, якія падсоўваюць моладзі ды ажно да ванітаў навязваюць, з гісторыяй, дзе натуральныя падзеі падаюцца павучальным і прыемным чынам, з пазнаннем будовы свету, праз якое пашыраюцца дапягляды ў прыродзе, а вялікае цэлае прыводзіцца ў добраўпарадкаваную сістэму і да т. п., такім чынам гэты мой выбар будзе насамрэч апраўданы.
1 Ох, ужо хопіць!
Найболей выдатнымі сярод іх былі: габрэйская хроніка (пад назваю Zemach David, выдадзеная ў Празе разумным старшым рабінам па імені рэбэ Давід Ганс, які таксама з'яўляецца выдаўцом астранамічнае кнігі, пра якую пойдзе гаворка далей, і які меў гонар быць знаёмым з Тыха Брагэ і наладжваць з ім астранамічныя назіранні ў абсерваторыі Капенгагена); Ёсіф, абылганы, як магчыма давесці з некаторых прычын; гісторыя пераследавання жыдоў у Іспаніі ды Партугаліі і, піто мяне наймацней прыцягвала, астранамічная кніга.
Тут мне адкрываўся новы свет, дык я і ўзяўся за яго з найвялікшай стараннасцю. Уявіце сабе дзіцё гадоў сямі, якое яшчэ ніколі нічога не бачыла і не чула пра першыя элементы матэматыкі, якому трапляецца асгранамічная кніга і прыцягвае да сябе ягоную ўвагу, аднак яму ніхто не можа растлумачыць яе змест (пра маё захапленне ёю я не асмельваўся сказаць свайму бацьку, дый без таго ён не даў бы рады непгга расказаць пра яе). Хіба ж яна не павінна была распаліць гэты ягоны прагны да ведаў дух?! Поспех з'яўляецца сведчаннем гэтага.
Мне было дазволена спаць у адным ложку з маёй старою бабуляю (чый ложак стаяў у памянёным вучэбным пакоі), бо я быў яшчэ дзіцём, а ложкі ў доме майго бацькі былі вялікай рэдкасцю. А раз ужо я павінен быў цэлы дзень аддавацца штудыям Талмуда і не смеў ніякае іншае кнігі ўзяць у рукі, то вечары я скарыстоўваў для сваіх астранамічных назіранняў.
Такім чынам, калі бабуля клалася спаць, я запальваў свежую лучыну, дабіраўся да шафы 52
і даставаў сваю любімую астранамічную кнігу. Праўда, бабуля сварылася на мяне за гэта, бо ёй быпо холадна адной ляжаць у ложку, але я з гэтым не лічьгўся і працягваў свае штудыі, пакуль не згарала лучына.
Пасля колькіх вечароў гэтакіх заняткаў я, нарэшце, атрымаў уяўленне аб нябесным глобусе і ягоных акружнасцях, прыдуманых для тлумачэння астранамічных з'яў.
Гэта было прадстаўлена ў кнізе адзіным малюнкам, прычым аўтар даваў чытачу добрую параду, каб ён [чытач] для большае зразумеласці вырабіў сабе альбо прыстойны глобус, альбо Spliaera armillaris1, бо разнастайныя акружнасці на плоскім малюнку могуць быць прадстаўлены не інакш, як праз прамыя лініі.
Такім чынам, я намерыўся сплесці гэтакую Spliaera armillaris з дубцоў. Калі я скончыў гэтую працу, то быў ужо ў стане зразумець усю кнігу. Аднак я заўсёды перад тым, як класціся спаць, хаваў сваю Spliaera armillaris у куце за шафаю, бо мусіў асцерагацца, каб мой бацька нічога не даведаўся пра гэтыя мае заняткі.
Бабулю маю, якая часам заўважала, што я, цалкам паглыбіўшыся ў чьгганне, час ад часу скіроўваў свой позірк на сплеценыя ды крыжнакрыж пакладзеныя адзін на аднаго кругі,
1 Армілярная сфера, у перакладзе "шар з колцаў". Адна з найстаражытнейшых астранамічных прыладаў. Выкарыстоўвалася накшталт спрошчанага нябеснага глобуса, які навочна дэманстраваў рух розных нябесных свяцілаў, а таксама асноўныя кропкі ды лініі нябеснае сферы.
ахопліваў вялікі жах; яна лічыла, што няйначай, як ейны ўнук з'ехаў з глузду.
Таму яна не прамінула паведаміць пра гэта майму бацьку ды паказаць схованку магічнага інструмента. Бацька хутка здагадаўся, што гэта мусіла значыць. Ен узяў у рукі глобус і загадаў паклікаць мяне. Калі я прыйпіоў, ён звярнуўся да мяне з наступным пытаннем:
Бацька: Што гэта за цацку ты сабе зрабіў?
Я: Гэта Kaddur*.
Бацька: Што гэта значыць?
Я растлумачыў яму карыстанне ўсімі акружнасцямі дзеля разумення нябесных з'яў.
Бацька мой хоць і быў добрым рабінам, ніякага адмысловага таленту да навукі не меў. Спасцігнуць усё, што я хацеў яму растлумачыць, ён не даў рады. Асабліва здзіўляла яго параўнанне маёй Sphaera armdlaris з малюнкам у кнізе і як узніклі акружнасці з прамых ліній, аднак ён усё-такі здолеў усвядоміць, што я быў упэўнены ў поспеху маёй справы.
Ён хоць і сварыўся на мяне праз тое, што я парушыў ягоную забарону нічым інпіым не займацца, апрача Талмуда, усё-такі ўнутрана радаваўся, што ягоны сын, не маючы ні настаўніка, ні папярэдніх ведаў, самастойна праппудыяваў цэлы навуковы твор. На тым гэты працэс і скончыўся.
" Kaddur, Kader (іўр.) глобус (заўвага аўтара).
ЧАЦВЁРТЫ РАЗДЗЕЛ
Жыдоўскія школы. Да радасці збаўлення ад іх нрычыняецца здранцвелая нага
Майго старэйшага брата Ёзафа і мяне паслалі ў школу ў горад Мір. Мой брат, якому было недзе каля дванаццаці гадоў, быў адданы на ўтрыманне слыннаму ў той час настаўніку па імені Ёсель. Гэты Ёсель наганяў жах на ўсіх юнакоў, быў бічом божым; ён абыходзіўся з сваімі падначаленымі з нечуванай лютасцю, за самую нязначную правіннасць ён лупцаваў іх да крыві, часцяком адрываў вушы і выбіваў вочы. А калі бацькі гэтых няшчасных прыходзілі да яго і патрабавалі адказу, то ён, не зважаючы на асобы, шпур.чяў у іх камянямі альбо тым, пгго знаходзіў, і гнаў іх кіем з хаты аж да самае іхняе кватэры. Усе, хто быў у ягоным падпарадкаванні, зрабіліся альбо ідыётамі, альбо вялікімі вучонымі. Мяне тады мне было сем гадоў паслалі да іншага настаўніка.
Тут я павінен расказаць адзін анекдот, які, з аднаго боку, сведчыць аб вялікай братэрскай любві, а з другога мусіць разглядацца як выяўленне душэўнага стану дзіцяці, у якога надзея на пазбаўленне ад бяды змянялася на страх ейнага набліжэння. Я прыйшоў неяк са школы з заплаканымі вачыма (у іх для гэтага, вядома, была прычына). Мой брат заўважыў гэта і запытаў мяне аб прычьше. Спачатку я вагаўся, ці адказваць яму, аднак нарэшце сказаў: "Я плачу ад таго, што нельга разгалошваць сакрэтаў". Брат мой
разумеў мяне вельмі добра, абураўся на майго настаўніка надзвычайна і хацеў яму з гэтае нагоды зрабіць вымову. Аднак я папрасіў яго, каб ён гэтага не рабіў, бо, мяркуючы па ўсім, настаўнік пакарае мяне за разгалопіванне сакрэтаў.
Цяпер я павінен яшчэ сёе-тое сказаць наогул аб стане жыдоўскіх школаў. Зазвычай школа гэта невялікая курная хаціна, дзеці размяшчаюцца часткова на лаўках, часткова на голай зямлі. Настаўнік, седзячы на стале ў бруднай кашулі, трымае паміж ног міску, у якой вялізнай геркулесаўскай дубінаю расцірае табаку і адначасова ажыццяўляе сваё кіраўнінтва. Памочнікі настаўніка кіруюць кожны ў сваім куце ды ўладараць над сваімі падначаченымі гэтаксама, як і настаўнік, цалкам дэспатычна. Ад сняданку, вячэры і г. д., што дасылаюць дзецям у школу, гэтае панства болыпую частку забірае сабе, іншым часам няшчасныя хлапчукі нічога не атрымліваюць ад гэтага, ды ўсё-такі не смеюць на тое скардзіцца, калі не хочуць наклікаць на сябе помсту гэтых тыранаў. Дзеці тут зняволеныя ад раніцы да вечара і не маюць ніводнае вольнае часіны, акрамя як у пятніцу ды ў першую квадру месяца па абедзе.
Што да самога навучання, то прынамсі чытанню габрэйскага пісьма вучаць даволі прыстойна. Праўда, вывучэнне габрэйскае мовы адбываецца надта дзіўным чынам. Граматыку ў школе не выкладаюць, а вывучаць яе належыць ex usuJ, праз пераклад свяшчэннага пісання, прыкладна гэтак, як звычайны чалавек праз практычнае маўленне вельмі недасканалым чынам вывучае граматыку
1 (лац.) У працэсе карыстання.
сваёй роднае мовы. Няма і слоўніка габрэйскае мовы. Такім чынам, з дзецьмі пачынаюць адразу тлумачэнне Бібліі; а раз ужо яна падзелена на столькі раздзелаў, колькі тыдняў у годзе (дзе.ля таго, каб на працяіу года магчы прачытаць кнігі Майсея, якія ў сінагозе чытаюцца кожную суботу), то кожны тыдзень тлумачацца ад пачатку некаторыя сціхі з тых раздзелаў, якія належаць да гэтага тыдня, і гэта з усімі магчымымі граматычнымі памылкамі. Інакш зрабіць нельга; бо раз ужо габрэйскую трэба тлумачыць праз родную мову, сама ж жыдоўска-польская родная мова поўная недахопаў і граматьгчных хібаў, то, натуральна, што вывучаная праз яе габрэйская мова павінна быць гэткага самага складу. Такім кнггалтам вучань атрымлівае гэтулькі ж мала ведаў аб мове, колькі і аб змесце Бібліі.
Акрамя таго, талмудысты дадаюць да Бібліі рознага гатунку дзіўныя фантазіі. Недасведчаны настаўнік спакойна верыць, што Біблія насамрэч не можа мець ніякага іншага сэнсу, чым той, што прыпісваюць ёй гэтыя тлумачы, а ягоны вучань павінен верыць услед за ім. Праз гэта сапраўдны сэнс слоў непазбежна мусіць згубіцца. Калі, напрыклад, у першай кнізе Майсея гаворыцца: Якаб паслаў вестуноў да свайго брата Эзаў і г. д., то талмудыстам спадабалася неабгру нтавана сцвярджаць, што гэтыя вестуны былі анёламі. Бо хоць слова Маіасіііш у габрэйскай абазначае як вестуна, гэтак і анёла, гэтыя аматары цудаў ахвотней абралі другое значэнне, бо першае не змяшчае нічога дзівоснага. Такім чынам, вучань цвёрда верыць, што MalachiiH не азначае нічога іншага.
акрамя як "анёл", а натуральнае значэнне "вястун" для яго поўнасцю губляецца. Топькі праз асабістую вучобу і чытанне некаторых граматык, а таксама граматычна-крытычных каментароў да Бібліі, напрыклад, рэбэ Давіда Кімхі ды Абена Эзра (якімі карысталіся зусім нямногія рабіны) магчыма паступова набыць сапраўдныя веды ў габрэйскай мове і знайсці разумную экзагезу1.
А як дзеці ў росквіце свайго юнацтва асуджаны на гэтакае школьнае пекла, то можна лёгка ўявіць сабе, з якой радасцю і захапленнем яны павінны чакаць свайго вызвалення. Нас (майго брата і мяне) у вялікія святочныя дні забіралі дадому, і ў час аднае гэтакае паездкі здарылася наступная прыгода, якая ў дачыненні да мяне была вельмі крытычнаю. Аднойчы мая маці перад Сёмухаю прыехала ў горад, дзе мы былі ў школе, каб купіць розных тавараў, неабходных у гаспадарцы. Пасля яна забрала нас з сабою дадому. Вызваленне ад школы і прыгожы прыродны краявід, які ў гэтую пару мае найлешпы выгляд, выклікалі ў нас гэтакае захапленне, што праз гэта мы пачалі прыдумляць усялякія гарэзлівыя забавы. Калі мы былі ўжо недалёка ад нашае радзімы, мой брат саскочыў з фурманкі і пабег; я хацеў быў паўтарыць за ім гэты ягоны адважны скачок, аднак, на няшчасце, мне не хапіла сілы. Я ўпаў ля самае фурманкі гэтак, што мае ногі трапілі між калёсаў, і кола пераехала цераз маю левую нагу, якая стала моцна падушанаю. Мяне
1 [грэц. exegesis тлумачэнне] Тлумачэнне цьчяных, спрэчных месцаў у старажытных тэкстах (зазвычай рэлігійных).
прывезлі напаўмёртвага дадому. Маю ступню паралізавала я не мог ёю паварушыць.
Пракансультаваліся на гэты конт у аднаго жыдоўскага доктара, які, праўда, ва ўніверсітэце належным чынам не вучьгўся і вучонае ступені не меў, а свае медыцынскія веды набыў толькі гэтакім чынам, што служыў у аднаго ўрача і прачытаў некалькі медыцынскіх кніжак на польскай мове. Тым не менш ён быў вельмі добрым урачом. Гэты ўрач сказаў, што ў яго зараз у sana­ce лекаў няма (медыцынская агггэка знаходзілася прыблізна за дваццаць міляў' адсюль), таму нічога прызначыць ён не можа. Але пакуль след было б усё-такі скарыстацца якім-небуцзь хатнім сродкам. Трэба забіць сабаку і паралізаваную нагу засунуць усярэдзіну; калі паўтарыць гэта некалькі разоў, абавязкова будзе палягчэнне. Такім чынам, кіруючыся ягоным прызначэннем, дасягнулі жаданага поспеху, праз некалькі тыдняў я зноў мог варушыць ступнёю і ступаць на яе, паступова яна цалкам паправілася.
Я лічу, птго было б зусімнядрэнна, калі б медыкі звярталі болей увагі на гэтакія хатнія сродкі, якія з вельмі вялікім поспехам ужываюць у тых мясцовасцях, дзе няма належных урачоў і аптэкаў, і з гэтай мэтаю наладжвалі б адмысловыя экспедыцыі. Я ведаю цэ.лы шэраг прыкладаў гэтакага кшталту, якіх ні ў якім разе не варта ігнараваць. Але гэта так, між іншым. Вяртаюся да маёй гісторыі.
1 Адзін з даследчыкаў жыцця і творчасці Саламона Маймана, доктар Фларыян Эрэншпэргэр, (Florian Ehrensperger) лічыць, што размова вядзецца пра гэтак званую прускую мілю, роўную 5532,5 метра.
ПЯТЫ РАЗДЗЕЛ
Мая сям'я заганяецца ў галечу, а стары слуга праз сваю вялікую адданасць застаецца без хрысціянскага пахавання
Як ужо згадвалася, мой бацька, які ездзіў гандляваць у Кёнігсберг, у Прусію, пагрузіў аднойчы на карабель князя Радзівіла некалькі тон солі ды селядцоў, якія ён там і купіў. Калі ён прыбыў дадому і хацеў забраць свае тавары, аканом Шахна папросту адмовіўся прымаць іх. Тады мой бацька падаў дакумент, выпісаны на прыём гэтых тавараў, але аканом вырваў яго з рук і кінуў у агонь. Пасля таго мой бацька лічыў, што павінен распачаць супраць аканома працяглы і дарагі працэс. Аднак ён мусіў перанесці яго да наступнага года. Бацька яшчэ раз паехаў у Кёнігсберг. Тут ён папрасіў мытню выдаць яму дакумент, у якім было засведчана, што ён пагрузіў згаданыя тавары на карабель князя Радзівіла па ўказанні Г. Шахны. На падставе гэтага дакумента аканом быў выкліканы ў суд. Але ён туды не з'явіўся, і мой бацька выйграў працэс у першай, другой і трэцяй інстанцыях. Аднак, нягледзячы на тое, пры тагачаснай дрэннай польскай арганізацыі судаводства ён не мог дамагчыся выканання пастановы суда і, такім чынам, нават не атрымаў ад выйгранага працэсу выдаткаў. А толькі нажыў сабе ворага: пан Шахна пераследаваў яго ўсялякімі спосабамі. Гэтаму садзейнічала яшчэ і тое, што гэты апопіні 60
нягоднік праз усялякія інтрыгі быў прызначаны кіраўніком усяе маёмасці, што знаходзілася ў ваколіцах Міра. Ён вырашыў дамагчыся пагібелі майго бацькі і чакаў толькі зручнае нагоды.
Ён хутка яе знайшоў, руку падаў яму адзін жыд, якога звалі, як і арандаваную мясцовасць, Свержань і які на ўсю ваколіцу быў вядомы, як найвялікшы злыдзень. Гэты тып быў цёмны невук, нават не разумеў жыдоўскае мовы і таму карыстаўся расейскаю. Ягоная дзейнасць зводзілася галоўным чынам да таго, што ён скіроўваў сваю ўвагу на ўсе арэнды ў гэтай мясцовасці і ведаў, як найболып прыбьггковыя з іх перацягнуць да сябе праз павышэнне арэнднае платы і подкуп аканомаў. Ніколькі не лічачыся з законамі хасакі, ён праганяў старых законных арандатараў з іхных уладанняў і праз гэта ўзбагачаўся. Так і жыў ён у багацці і шчасці і дажыў да старэчага ўзросту.
У гэтага злыдня ўжо даўно вочы гарэлі на арэнду майго дзеда, і ён то.лькі чакаў спрыяльнае нагоды і ўяўнае падставы, каб захапіць яе сабе. На бяду, мой стрыечны дзед Якаб, які жыў у іншай вёсцы, што належала да арэнды майго дзеда, быў вінаваты гэтаму злыдню. А як доўг, які складаў каля 50 імперскіх талераў, зашіаціць у прызначаны тэрмін было немагчыма, то той прыйшоў адразу з некалькімі каралеўскімі чьшоўнікамі ды пагражаў адабраць у майго стрыечнага дзеда кацёл, які быў ўсім ягоным багаццем. Збянтэжаны стрыечны дзед пагрузіў кацёл таемна на воз, спешна паехаў з ім да кватэры майго дзеда і схаваў яго ў бліжэйшым бало-
це за домам, прытым у нашым доме ніхто нічога пра гэта не ведаў. Аднак ягоны пазычальнік, які хадзіў за ім следам, прыйшоў да кватэры майго дзеда і наладзіў усюды ператрус, але знайсці катла нідзе не мог. Раззлаваны праз свой няўдалы набег і апанаваны помстаю майму дзеду, які, як ён лічыў, перашкодзіў яму ў гэтым, ён паехаў у горад, прывёз пану аканому дарагі падарунак і прапанаваў за арэнду майго дзеда двайную арэндную плату, акрамя таго, яшчэ і штогадовы падарунак пану аканому.
Аканом, усцешаны гэткай прапановаю і памятаючы пра абразу, якую мой бацька, жыд, зрабіў яму, по.льскаму двараніну, праз вышэйзгаданы працэс, адразу падпісаў гэтаму злыдню кантракт, згодна з якім ён не толькі перадаваў яму гэтую арэнду з усімі прыналежнымі правамі яшчэ да заканчэння тэрміну арэнды майго дзеда, але і адбіраў у майго дзеда ўвесь ягоны набытак свірны, поўныя збожжа, скот і г. д., і дзяліў гэтую здабычу з новым арандатарам.
Такім чынам, мой дзед мусіў з усёй сям'ёю пасярод зімы пакінуць сваё месца жыхарства і б.лукаць ад месца да месца, не ведаючы, дзе яму зноў уладкавацца. Ад'езд з гэтае вёскі быў вельмі чуллівы. Усе суседзі аплаквалі нашу долю.
Адзін стары васьмідзесяцігадовы верны слуга па імені Габрыэль, які яшчэ майго дзеда насіў на руках, катэгарычна хацеў ехаць разам з намі. Яму, аднак, абмалявалі суровасць пары года, наша няшчаснае становішча і нявызначанасць. Але нічога не дапамагала. Ён лёг перад варотамі, дзе нашыя фурманкі павінны былі праехаць,
і лямантаваў. Мы вымушаны былі ўзяць яго. Аднак падарожнічаў з намі ён нядоўга: ягоны старэчы ўзрост, скруха аб нашай ліхой долі ды суровая пара года хутка нанеслі яму апошні ўдар. Ён памёр, ледзь мы ад'ехалі пару міляў. Ніводная каталіцкая альбо руская парафія не хацела выдзеліць яму месца для пахавання на могілках (ён быў прусак і лютэранскае рэлігіі), таму пахаваны ён быў у чыстым полі за наш копгг.
ШОСТЫ РАЗДЗЕЛ
Новае месца жыхарства, новая бяда.
Талмудысш
Мы бадзяліся па краіне бы ізраэліты па арабскай пустэпьні, не ведаючы, дзе і калі знойдзем спакойны прьггулак. Нарэшце мы прыбылі ў вёску, якая належала двум панам. Частка аднаго ўжо была арандаваная, другі ж сваю частку здаць у арэнду не мог, бо хацеў пабудаваць спачатку карчму. Стомлены ад бадзяння ў зімовы час з цэлай сям'ёю, дзед мой вырашыў узяць гэтую, яіпчэ недабудаваную карчму разам з інвентаром папярэдне ў арэнду і пакуль дом будзе гатовы, сяк-так, па магчымасці, уладкавацца. Мы мусілі пасяліцца ў свірне. Праўда, другі арандатар рабіў усё магчымае, каб перашкодзіць нам асесці ў гэтай вёсцы; толькі яму гэта не ўдалося. Будоўля была скончана, мы ўехалі ў дом і пачалі займацца гаспадаркаю.
На жаль, усё пайпіло наадварот, нічога не атрымлівалася. Яшчэ дадалося тое, што мая маці, якая была вельмі жвавага тэмпераменту і схільная да дзейнасці, тут, дзе ёй амаль не было чаго рабіць, нудзілася. Гэта ды клопаты аб харчаванні прывялі яе ў стан меланхоліі, які ўрэпіце перайшоў увогуле ў вар'яцтва. У гэтым стане яна заставалася некалькі месяцаў. Нічога, чым спрабавалі паправіць яе здароўе, не дапамагала. Нарэшце майму бацьку прыйшла думка завезці яе ў Навагрудак [Novogrod] да аднаго слыннага доктара, які займаўся лекаваннем гэтакіх душэўных хвароб.
Спосаб лекавання гэтага адэпта мне, праўда, невядомы, бо я тады быў яшчэ занадта малады, каб хацець альбо магчы ладзіць даследаванні на гэты конт. Аднак я магу з упэўненасцю засведчыць, што маю маці, як і большасць іншых гэтакіх пацыентаў, ён вылечыў. Мая маці вярнулася дадому бадзёрая і здаровая і з таго часу спохватаў гэтакага кшталту болей не мела.
Адразу пасля гэтага мяне паслалі ў школу ў Івянец [Iweitez], за пятнаццаць міляў ад нашага месца жыхарства, і я пачаў там вывучаць Талмуд.
Вывучэнне Талмуда ёсць найгалоўнейшай задачаю нашае нацыі ў вучоным выхаванні. Багацце, цялесныя вартасці ды таленты ўсялякага кшталту маюць, праўда, каштоўнасць у ейных вачах і адпаведна цэняцца; але нііпто не можа быць у яе вышэй за званне добрага талмудыста. На ўсе пасады і ганаровыя месцы ў кагале ён прэтэндуе першы. Калі ён прыходзіць на сход, то якога б ён, дарэчы, узросту і стану ні быў, усе перад ім пачціва ўстаюць і ўступаюць месца. Для простага чалавека ён сумленны дарадца, заканадаўца і судцзя. Хто да гэтакага вучонага паставіцца недастаткова пачціва, той, згодна з выракам талмудыстаў, ёсць навечна пракляты. Простаму чалавеку нельга рабіць нічога гэтакага, што, на думку вучонага, не адпавядае закону. Рэлігійныя абрады, дазволеныя і недазволеныя стравы, шлюб і касаванне шлюбу вызначаюцца не толькі праз вялізарную колькасць нагрувашчаных рабінскіх законаў, але й праз адмысловыя рабінскія выракі, якія ўмеюць усе адмысловыя вьшадкі выводзіць з агульных законаў. Багаты
купец, арандатар альбо рамеснік, які мае дачку, робіць усё магчымае, каб атрымаць за зяця добрага талмудыста. Ён, зрэшты, можа быць абы-якім: брыдкім, хваравітым ды недасведчаным, але перад усімі іншымі ён будзе заўсёды мець перавагу. Будучы цесць гэтакага фенікса павінен адразу на заручынах, па дасягненні згоды, выплаціць ягоным бацькам пэўную суму; і акрамя вызначанага для ягонае дачкі пасагу ён яшчэ павінен шэсць альбо восем гадоў пасля шлюбу забяспечваць яе і ейнага мужа харчаваннем, вопраткаю і жытлом, а на гэты час грошы, вызначаныя для пасагу, змяшчаюцца пад працэнты, а вучоны зяць працягвае свае ппудыі за коптг цесця. Пасля сканчэння гэтага часу ён атрымлівае грошы ў свае рукі і пасля альбо ідзе на павышэнне на вучоную пасаду, альбо бавіць усё сваё жыццё ў вучоным тультайстве. У абодвух выпадках жонка бярэ на сябе наладжванне хатняе гаспадаркі ды кіраванне гешэфтамі і застаецца задаволеная, калі за ўсе цяжкасці яна хоць у нейкай ступені спазнае славу. Вывучэнне Талмуда праводзіцца гэтаксама нерэгулярна, як і вывучэнне Бібліі. Мова Талмуда складаецца з розных усходніх моў і дыялектаў; у ёй трапляецца нават сёе-тое з трэцкае і рымскае моў. He існуе слоўніка, дзе магчыма было б адшукаць выразы альбо моўныя звароты, пгго трапляюцца ў Талмудзе; ды яшчэ горш тое, што нават невядома (бо ў Талмудзе няма знакаў прыпынку), як трэба чытаць гэтакія словы, якія не ёсць чыста габрэйскімі. Такім чынам, мова Талмуда вывучаецца гэтаксама, як і біблейская мова, адно праз
часты пераклад, а гэта складае першую ступень у вывучэнні Талмуда.
Калі настаўнік некаторы час накіроўвае вучня ў перакладзе, тады вучань пераходзіць да самастойнага чытання альбо да самастойнага тлумачэння Талмуда. Настаўнік ставіць яму заданне патлумачыць пэўную вытрымку з Талмуда, якая змяшчае ў сабе складную думку. Гэтае заданне вучань павінен выканаць у акрэслены тэрмін. Асобныя выразы і моўныя звароты, якія трапляюцца там, вучань альбо павінен ведаць з сваіх мінулых урокаў, альбо настаўнік, які тут замяняе сабою слоўнік, тлумачыць іх яму. Аднак да зместу і да ўсяе сутнасці зададзенае вытрымкі вучань павінен дайсці сам, а гэта ўжо складае другую ступень у вывучэнні Талмуда.
Два каментары, якія зазвычай надрукаваныя каля тэксту, служаць тут, галоўным чынам, паказальнікамі. Аўтарам аднаго з'яўляецца рабін Саламон Ісаак, чалавек з граматычнакрытычнымі ведамі, шырокім і грунтоўным разуменнем Талмуда і надзвычайнай дакладнасцю ў выкпаданні. Другі вядомы пад назваю Thospliet (дадаткі) і мае аўтарамі некалькіх рабінаў. Спосаб ягонага ўзнікнення варты асаблівае ўвагі. Некалькі славутых рабінаў вырашылі між сабою вывучаць Талмуд супольна. Для гэтага кожны абраў сабе адмысловую частку Талмуца, якую ён вывучаў гэтак доўга, пакуль яе поўнасцю не спасцігнуў і не лічыў, што захаваў яе ў памяці. Затым усе гэтыя рабіны сабраліся разам і пачалі вывучаць Талмуд у парадку паслядоўнасці яго-
ных частак. Kani першае месца было прачытанае, грунтоўна растлумачанае і выпраўленае паводле талмудысцкае логікі, адзін з рабінаў выкладаў з тае часткі Талмуда, у якой ён быў найболей дасведчаны, тое, пгго ўяўлялася супярэчнасцю гэтаму месцу. Пасля іншы прыводзіў месца з тае часткі, якою ён цалкам авалодаў і якая праз адрозненне альбо праз нявыказаную ў папярэднім месцы ўмову здолее ліквідаваць гэтую супярэчнасць. Часам ліквідацыя гэтакае супярэчнасці зноў выклікала новую, якую знаходзіў трэці, а чацвёрты клапаціўся аб гэтай ліквідацыі, пакуль адпаведнае месца не было ўсімі аднагалосна растлумачана і перапісана начыста.
Можна сабе лёгка ўявіць, якая высокая ступень досціпу павінна быць, каб Талмуд, гэтакі ёмісты твор, які складаецца з шматлікіх гетэрагенных частак, у якім адзін і той самы прадмет з'яўляецца пад рознымі азначэннямі, вярнуць да ягоных перпіых прынцыпаў, з якіх паводле нязменнага метаду магчыма было б атрымаць правільныя вынікі.
Акрамя гэтых абодвух ёсць яшчэ ко.лькі каментароў, якія справу рухаюць далей і нават даюць вышэйпамянёныя каментары. Вось жа кожнага рабіна, які мае для гэтага дастаткова досціпу, след паважаць за жывы каментар.
Найвялікшыя намаганні духу, аднак, патрабуюцца, каб скласці вытрымку з Талмуда альбо кодэкс законаў, якія з яго вынікаюць. Патрэбен не проста досціп, але і ў найвышэйшай ступені сістэматычная галава. I тут першарадная заслу-
га належыць, безумоўна, нашаму Майманіду1, як гэта відаць з ягонага кодэкса Jad Hacliasaka2.
Нарэшце апошняя ступень у вывучэнні Талмуда дыскусійная. Яна палягае ў вечным дыспутаванні аб гэтай кнізе, без сэнсу і мэты. Вырашальнае значэнне тут маюць досціп, красамоўства і дзёрзкасць. Гэты спосаб навучання ў жыдоўскіх вышэйшых школах некалі ўжываўся вельмі шырока, аднак у наш час разам з гэтымі школамі апынуўся ў заняпадзе. Ён ёсць кшталтам талмудысцкага скептыцызму і часцей за ўсё пярэчыць мэтазгоднаму сістэматычнаму навучанню.
1 Майманід (Рабі Мошэ бен Маймон; араб. Абу Імра Муса Ібн Маймун) (1135/1138-1204) выбітны жьвдоўскі філосаф, рабін, урач і рознабаковы навуковец сваёй эпохі, кадыфікатар законаў Торы. Духоўны кіраўнік рэлігійнага яўрэйства як свайго пакалення, гэтак і наступных стагоддзяў.
2 Jad Hachasaka (іўр. "Моцная рука") усёабдымны збор юдэйскіх законаў у 14 тамах. Выкпадзены Майманідам у 1170-1180 гадах.
СЁМЫ РАЗДЗЕЛ
Радасць нядоўга трывае
Пасля гэтае дыгрэсіі1 пра вывучэнне Талмуда я вяртаюся да сваёй гісторыі. Як гаварылася вышэй, мяне прывезлі да Івянца, у школу. Мой бацька даў мне з сабою ліст да старшага рабіна гэтага горада, які даводзіўся нам сваяком. У лісце бацька прасіў яго даручыць мяне талковаму настаўніку і сачыць за маім прагрэсам у навучанні. Але ён даручьгў мяне пасрэднаму шко.льнаму настаўніку і сказаў, пгго я павінен наведваць яго кожную суботу, каб ён мяне экзаменаваў, чаго я дакладна і прытрымліваўся. Аднак гэта працягвалася нядоўга, бо на адным з гэтакіх экзаменаў я аднойчы пачаў дыспутаваць і выказваць пярэчанні датычна аднаго майго ўрока. Старшы рабін, нічога на гэта не адказваючы, заггытаў мяне, ці выклаў я гэтыя пярэчанні майму настаўніку. "А як жа!" адказаў я. "Ну, і што настаўнік на гэта сказаў?" "Нічога па сутнасці справы," адказаў я, "адно што запатрабаваў ад мяне маўчання ды сказаў: "Хлапчук не павінен быць выскачкаю; ён павінен толькі звяртаць увагу на тое, каб уразумець свой урок, а не завальваць свайго настаўніка пытаннямі"."Так! сказаў старпіы рабін. Твой настаўнік занадта паблажлівы, мы гэта выправім. Я сам буду праводзіць з табою заняткі; я хачу
1 Дыгрэсія (лац. digressio адхіленне, адступленне) свядомае адхіленне ад першапачатковае тэмы.
рабіць гэта толькі дзеля дружбы і спацзяюся, што як твой бацька, гэтак і твой былы настаўнік не запярэчаць. Грошы за навучанне, якія бацька за цябе заплаціць, твой настаўнік павінен атрымаць без выліку".
Такім чынам я атрымаў старшага рабіна настаўнікам. Гэты настаўнік пайшоў са мною зусім інпіым піляхам. Ніякіх пгготыднёвых урокаў, якія трэба гэтак доўга завучваць, пакуль яны не захаваюцца ў памяці, ніякіх заданняў, якія вучань павінен выконваць сам для сябе, прытым вельмі часта дзеля адзінага слова, адзінага моўнага выразу, якія да галоўнага прадмета нічога не дадаюць, ход думкі вучня затрымліваецца. Ягоны метад ад гэтага ўсяго адрозніваўся. Ён загадваў мне тут жа пры ім нешта з Талмуда ex tempore' вытлумачваць, гутарыў са мною аб гэтым, тлумачыў мне столькі, колькі было патрэбна, каб прымусіць мой дух дзеяць самастойна, праз пытанні ды адказы адцягваў маю ўвагу ад другасных рэчаў і скіроўваў на галоўнае. Дзякуючы гэтаму, за кароткі час я авалодаў усімі трыма вышэйпамянёнымі ступенямі вывучэння Талмуда.
Бацька мой, якому старшы рабін паведаміў пра свае планы наконт мяне і пра мой прагрэс, не памятаў сябе ад радасці. Ён выказаў гэтаму добраму чалавеку сваю самую гарачую падзяку за тое, што пры сваім дрэнным стане здароўя (ён хварэў на сухоты) ён адно дзеля дружбы усё-
1 "у патрэбны момант, без падрыхтоўкі, неадкчадна, адразу" (лац.).
такі захацеў мець са мною столькі клопатаў. Ды толькі гэтая радасць была нядоўгай: не прайшло і паўгода, як старпіы рабін адышоў у іншы свет, а я, такім чынам, застаўся бы авечка без пастуха.
Майму бацьку пра гэта паведамілі. Ён прыехаў і забраў мяне дадому. Але не да Н., адкуль мяне паслалі ў шко.лу, а да Магільна [Mohilna], міляў за шэсць ад Н., куды мой бацька тьш часам перабраўся. 3 гэтай новай зменаю месца жыхарства была звязаная наступная акалічнасць.
Магільна гэта сяло ва ўладаннях князя R., чатыры мілі ад N., ягонае рэзідэнцыі. Выдатнае размяшчэнне гэтага паселішча, з аднаго боку якога была рака Нёман, з другога вялікая ко.лькасць найлешпага карабельнага лесу, дзякуючы чаму яно было прыдатнае як для гандлю, гэтак і для суднабудавання, далей не засталося па-за ўвагаю князя дзеля ўрадлівасці і прывабнасці самое гэтае мясцовасці. I хоць арандатар, ці арандант, гэтага паселішча, які цягам некалькіх пакаленняў валодаў гэтым прыбытковым месцам і ўзбагачаўся праз суцнабудаванне, гандаль ды разнастайныя ладныя прадукты гэтае мясцовасці, усяляк стараўся, каб іншыя не заўважылі гэтых вялікіх выгодаў і каб ён адзін паціху карыстаўся імі, усё роўна здарылася гэтак, што аднаго разу праз гэтае мястэчка ехаў князь і, зачараваны ягонай прыгажосцю, адразу вырапіыў зрабіць з яго горад. Ён склаў для гэтага план і аб'явіў, пгго гэтае мястэчка павінна стаць слабадою, то бок кожны павінен у ім асталявацца і магчы займацца ўсімі мажлівымі промысламі
і нават на першыя шэсць гадоў быць вызваленым ад усіх падаткаў. Аднак гэты план доўга заставаўся нявыкананым праз усялякія інтрыгі аранданта, які нават княскіх дарадцаў праз подкуп схіліў да таго, каб яны ўвагу князя ад гэтага адцягнулі.
Мой бацька, які, мабыць, усведамляў, што ўбогая вёска Н. пракарміць яго з сям'ёю не зможа вельмі ўзрадаваўся, дазнаўшыся пра аб'яву, бо спадзяваўся, што Магільна дасць яму прытулак і, у асаблівасці, дзякуючы таму, што арандант гэтае вёскі даводзіўся шваграм майму дзядзьку. 3 гэтай мэтаю ён паехаў туды з маім дзедам, параіўся з арандантам і адкрыў яму свой намер уладкавацца з ягонай згоды ў Магільне. Арандант, які баяўся, што на аб'яву княскае волі з усіх канцоў рынуць людзі ды яго выціснуць з ягоных уладанняў, узрадаваўся, што прынамсі першы, хто тут уладкаваўся, быў не чужы, а ў сваяцтве з ягонай сям'ёю. Таму ён не толькі даў сваю згоду на гэта, але нават паабяцаў майму бацьку ўсялякую дапамогу. Такім парадкам мой бацька перабраўся з усёй сваёй сям'ёю ў Магільна і ўзяўся тут за пабудову хаціны. Пакуль яна не была гатовая, сям'я мусіла зноў кватараваць у свірне.
Тым часам арандант, які спачатку гэтак пасяброўску прыняў нас, разважыў, на жаль, зусім інакш і агледзеўся, што ягоная асцярога быць выціснутым з ягоных уладанняў чужынцамі цалкам беспадстаўная, бо ўжо ладны кавалак часу мінуў ад аб'явы княскае волі, а ніхто, акрамя майго бацькі, не заявіўся. Князь польскі
намеснік і ваявода ў Літве быў увесь час занадта завалены імперскімі справамі, каб думаць пра выкананне свайго плана. Чыноўнікаў магчыма быпо праз подкуп схіліць да таго, каб яны ўвесь план скасавалі. Гэтыя развагі паказвалі яму, што новы прыхадзень яму не толькі непатрэбны, але і нават абцяжарвае яго, бо тым, чым ён раней уладарыў адзін, цяпер трэба было з ім дзяліцца. Таму ён імкнуўся, каб як найболей майго бацьку прыціскаць і перашкаджаць яму ў ягоных справах.
3 гэтай мэтаю ён узяўся будаваць новы раскошны дом і здолеў пры двары дабіцца ўказу, паводле якога нікому з новых прыхадняў няможна карыстацца правамі грамадзяніна, пакуль ён не выбудуе сабе гэтакага дома. Бацька мой быў вымушаны ўвесь свой невялікі набытак, неабходны для новае абстаноўкі, пусціць цалкам на гэтую марную будоўлю.
ВОСЬМЫ РАЗДЗЕЛ
Вучань ведае болей за настаўніка.
Крадзеж a la Rousseau, але ён раскрываецца. Бязбожнік сабе здабывае, а набожны апранаецца ў гэта
Дык вось справы майго бацькі звонку выглядалі добра, аднак тым болей незайздроснымі былі ягоныя справы знутры. Мая маці, нягледзячы на сваю нястомную дзейнасць, ледзь-ледзь давала рады пракарміць нашу сям'ю. Бацька мой мусіў, такім чынам, апроч гэтага яшчэ дамагацца настаўніцкага месца, прьггым ён вёў заняткі са мною, і я мушу прызнацца, пгго ў гэтым выпадку я прыносіў яму з аднаго боку шмат радасці, a з другога боку таксама і нямала засмучэння. Хоць мне тады было ўсяго каля дзевяці гадоў, я мог не толькі правільна спасцігнуць Талмуд з ягонымі каментарамі, але і нават быў рады падыскутаваць. Прытым я знаходзіў дзіцячае задавальненне патрыумфаваць над маім добрасумленным бацькам, якога я праз гэта нямала бянтэжыў.
Арандант і мой бацька жылі адзін з адным, як суседзі, то бок яны ўзаемна зайздросцілі адзін аднаму і ненавідзелі адзін аднаго. Той глядзеў на майго бацьку як на валацугу, які гвалтам навязаўся да яго ды перашкодзіў ягонаму аднаасобнаму ўладаранню. Мой бацька лічыў аранданта за багатага ідыёта, які насуперак дадзенай сваёй згодзе (без якое мой бацька цалкам мог абысціся і якую шукаў адно дзеля любові да міру) імкнуўся ўсімі спосабамі пе-
рашкаджаць яму і ўразаць ягоныя правы, не зважаючы на тое, пгго арандант ад бацькавага пражывання меў сапраўдныя выгоды. Якраз ад гэтага часу Магільна атрымала нешта накшталт незалежнасці, дзякуючы чаму арандант пазбег шматлікіх выдаткаў і знявагаў.
Была таксама збудавана невялічкая сінагога, і мой бацька заняў месца старшага рабіна, казальніка і сумленнага дарадцы, бо ў гэтым мястэчку ён быў адзіным вучоным чалавекам. Мой бацька не прапускаў магчымасці ўсё гэта аранданту выставіць ды зрабіць яму папрок датычна ягоных паводзінаў, але плёну гэта прыносіла мала.
Тут я мутпу ўспомніць аб адзіным крадзяжы, які я ўчыніў у маім жыцці. Я часта хадзіў ў дом аранданта і гуляў з ягонымі дзецьмі. Калі я аднаго разу зайшоў у пакой і нікога там не застаў (была летняя пара і дамачадцы працавалі на двары), я заўважыў у адчыненай шафе прыгожанькую медыцынскую скрыначку, якая мне надзвычайна спадабалася. Калі я адчыніў яе, то, на мой вялікі жаль, знайшоў унутры крыху грошай; яны належалі якраз аднаму з дзяцей у доме. Я не здолеў супрацьстаяць палкаму жаданню ўкрасці скрыначку, але ўзяць грошы я лічыў у найвышэйшай ступені ганебным. Я разважыў, што калі выкладу грошы, лягчэй гэты крадзеж будзе магчыма раскрыць, то, поўны жаху і сораму, я ўзяў скрыначку, як яна была, і схаваў у кішэню. Я пайшоў з ёю дадому і старанна закапаў яе. Наступнай ноччу я не мог заснуць, і сумленне маё, у асаблівасці праз грошы, было ў непакоі. I я вырашыў аднесці гэтыя гропіы назад, але
ў дачыненні да скрыначкі я не здолеў сябе пераадолець; гэта быў мастацкі выраб, якога я яшчэ ніколі не бачыў. На другі дзень я выпусташыў скрыначку, праслізнуў з грашыма ў вышэйпамянёны пакой і счакаў нагоды, каб там нікога не было. Вось я ўжо бьгў заняты пакладаннем грошай у шафу; але я меў гэтак мала спрыту, каб прыстроіць гэтыя грошы бязгучна і з патрэбнай жвавасцю, што мяне заспелі на месцы злачынства і змусілі да поўнага прызнання крадзяжу. Я павінен быў зноў адкапаць каштоўны мастацкі выраб (які каштаваў каля трох грошаў), вярнуць ягонаму ўладальніку, малому Мойпіу, і слухаць, як дзеці з гэтага дома называюць мяне злодзеем.
Яшчэ адна прыгода, што здарылася са мною і скончылася камічна, была наступная. Расейцы пэўны час кватаравалі ў Магільне, а як яны атрымалі новую абмундзіроўку, то ім было дазволена старую прадаць. Мой старэйшы брат Ёзаф і мой стрыечны брат Бер звярнуліся да знаёмых ім расейцаў і атрымалі ў падарунак колькі масяжовых гузікаў, якія яны папрыпіывалі замест драўляных на свае штаны як найвялікшае аздабленне. Гэтае ўпрыгожанне мне таксама падабалася; а як я не меў спрыту, каб здабыць гэтакае самому праз уласную прадпрымальнасць, то я мусіў ужыць гвалт. Таму я звярнуўся да свайго бацькі і запатрабаваў, каб Езаф і Бер падзяліліся сваімі гузікамі са мною. Бацька мой, які хоць і быў вельмі справядлівым чалавекам, аднак жа і любіў мяне непамерна, сказаў, што іузікі з'яўляюцца законнай маёмасцю іхных уладальнікаў, але раз ужо яны уладальнікі маюць болей, чым гэтага вымагаюць іхныя патрэбы, то будзе справяддіва,
калі яны падзеляцца са мною сваім лішкам. Пахваліўшы мяне і прысароміўшы іх, бацька яшчэ й прывёў вось гэтае месца з Бібліі: "Бязбожнік сабе здабывае, а набожны апранаецца ў гэта". Гэты вырак мусіў быць выкананы, нягледзячы на пратэст Ёзафа і Бера, а я быў рады таксама ззяць масяжовымі гузікамі на маіх пгганах.
Аднак Ёзаф і Бер не маглі стрываць гэтае страты. Яны гучна скардзіліся аб страшэннай несправядлівасці, якая напаткала іх. Бацька мой хацеў адкараскацца ад гэтага працэсу, таму сказаў: "Гузікі ўжо прышьггыя да штаноў Саламона, гвалт ужываць вам нельга, аднак вы можаце атрымаць іх назад хітрасцю, гэта дазволена". Абодва былі вельмі задаволены гэтакім выракам. Яны прыйшлі да мяне, паглядзелі на мае гузікі і здзіўлена выгукнулі: "Ах, што мы бачым! Гузікі прышытыя скручанымі ніткамі, замест гэтага яны павінны быць прьпнытыя да суконных штаноў пяньковымі ніткамі; іх трэба неадкладна адарваць". Сказаўшы гэта, яны адарвалі ўсе гузікі і пайпілі, поўныя радасці ад сваёй удалае стратагемы. Я пабег за імі і запатрабаваў, каб яны ггрышылі гузікі зноў, але яны абсмяялі мяне. На гэта бацька мой сказаў мне, усміхнуўшыся: "Калі ты гэтакі легкаверны і дазваляеш сябе ашукваць, то болей дапамагчы я табе не магу; спадзяюся, што надалей ты будзеш разумнейпгы". На тым гэты працэс скончыўся. Я мусіў зноў задаволіцца драўлянымі гузікамі і яшчэ часта чуць, як Ёзаф і Бер, абуджаючы ўва мне крыўду, паўтараюць месца з Бібліі, якім мой бацька скарыстаўся дзеля маёй выгады: "Бязбожнік сабе нешта здабывае, a набожны апранаецца ў гэта".
ДЗЯВЯТЫ РАЗДЗЕЛ
Любоўныя раманы і шлюбныя прапановы. Найвышэіішая Песня Саламонава можа быць выкарыстаная і для шлюбнае дамовы. Новы modus lucrandi1. Злая восна
У юнацтве я быў вельмі жвавы і ў маім характары было шмат прыемнага. У сваіх жаданнях я быў гарачы і нецярплівы. Прыкладна да адзінаццаці гадоў я не адчуваў асаблівае схільнасці да чароўнага полу, бо выхоўвалі мяне ў строгасці і ўтрымлівалі ад усялякіх стасункаў з бабскім племем. Але адно здарэнне выклікала ў мяне вялікую перамену.
У дом маіх бацькоў узялі служанкаю бедную, але надта прывабную дзяўчынку прыкладна майго ўзросту. Дзяўчынка спадабалася мне надзвычайна. Ува мне прачнуліся жаданні, якіх я дагэтуль не ведаў. Але паводле строгае рабінскае маралі я мусіў сцерагчыся, каб уважліва не паг.чядзець на дзяўчынку, каб не загаварыць з ёй, адно толькі мог зрэдчас крадком зірнуць на яе.
Аднойчы здарылася гэтак, што ўсе жанчыны з дому пайшлі ў лазню, якая паводле мясцовага звычаю ладзіцца пару разоў на тыдзень. А як мой інстынкт падсвядома пагнаў мяне выпадкова ў тую мясцовасць, дзе была лазня, то я адразу ўгледзеў гэтую прывабную дзяўчынку, як яна
1 modus lucrandi (лац.) "спосаб нажывы, прыбытку, даходу".
з парылыгі ўскочыла ў рэчку, якая працякала паблізу.
Гэты выгляд прывёў мяне ў захапленне; калі я апрытомнеў, то, памятаючы пра тапмудысцкія законы, хацеў бегчы назад, але не мог. Я стаяў на месцы, як ас.лупянелы.
А як я баяўся, каб мяне тут неспадзеўкі не выкрылі, то мусіў з цяжкім пачуццём падацца назад. Ад гэтага часу я быў заўсёды неспакойны, інпіым разам злаваўся, і гэты стан доўжыўся аж да майго шлюбу.
Наш сусед, арандант, меў двух сыноў і дзвюх дачок. Старэйшая, Дэбора, была ўжо замужам. Другая, Песэль, была прыкладна майго ўзросту. Сяляне ж гэтага мястэчка знаходзілі нават падабенства ў абрысах нашых твараў і таму паводле ўсіх правілаў імавернасці меркавалі сувязь паміж намі. Мы таксама адчувалі ўзаемную прыхільнасць адно да аднаго. Але, як на бяду, самая малодшая дачка Рахель звалілася ў склеп і звіхнула нагу. Хоць яна й зусім ачуняла, але нага засталася крываватаю. Арандант паляваў на мяне, ён безумоўна хацеў мець мяне за зяця. Бацька мой быў гэтым задаволены, аднак за нявестку ён хацеў мець ляпей Песэль з роўнымі нагамі, чым крываноіую Рахель. Арандант жа запэўніваў, што гэтак не.льга, для старэйшай ён вызначыў тым часам багатае замужжа; малодшая ж, наадварот, прызначана для мяне. А як мой бацька мне нічога даць не можа, то ён хоча шчодра забяспечваць яе з свайго ўласнага дастатку. Акрамя немалое сумы, якую ён вызначыў для пасагу, ён яшчэ хацеў зрабіць мяне суспадчыннікам
сваёй маёмасці і пажыццёва забяспечваць усе мае патрэбы. Акрамя таго, ён паабяцаў майму бацьку адразу пасля заручынаў выплаціць пэўную суму і не толькі не парушаць ягоных правоў, але таксама ўсімі спосабамі імкнуцца садзейнічаць ягонаму сямейнаму шчасцю. Ад гэтага часу варажнеча паміж абедзвюма сем'ямі мусіла спыніцца і сяброўскі хаўрус мусіў у будучыні паяднаць нас у адну сям'ю.
Калі б мой бацька прыслухаўся да гэтых заяў, то ён бы, несумненна, умацаваў бы шчасце свайго дому, а я жыў бы хоць і з крываногаю, але (як я праз немалы час знайшоў яе, бо быў у гэтым доме хатнім настаўнікам), зрэшты, прыязнаю жонкай, вольны ад усіх клопатаў, ва ўлонні шчасця і мог бы бесперашкодна аддавацца сваім нггудыям. Але, як на бяду, мой бацька адкінуў гэтую прапанову з пагардаю. Ён, безумоўна, хацеў мець за нявестку Песэль, а раз ужо гэта, як згадвалася, было нельга, то сваркі паміж абедзвюма сем'ямі пачаліся нанава. А як арандант быў багаты, а мой бацька бедны, то апошні, натуральна, мусіў заўсёды заставацца ў пройгрьшіы.
Праз некаторы час для мяне зноў з'явілася шлюбная прапанова. L. са Смілавіч (Schmilowitz), вучоны і адначасова багаты чалавек, які меў адзіную дачку, быў гэтак зачараваны маёю высокай рэпутацыяй, што яшчэ не бачыўшы мяне, ён ужо загадзя абраў мяне сваім зяцем. Ён пачаў пра гэта ліставацца з маім бацькам і пакінуў на бацькава меркаванне ўкладанне ўмоў гэтай сувязі. Мой бацька адказаў на ягоны ліст узнёслым, складзеным з біблейскіх сціхоў і месцаў з
Талмуда стылем, якім ён коратка выклаў умовы праз наступны сціх з Найвышэйшае Песні: "Тысяча гульдэнаў для цябе, Саламон, а дзвесце для тых, хто захоўвае ягоныя плады"’. На ўсё была дадзена згода.
Тады мой бацька паехаў у Смшавічы, пабачыў сваю будучую нявестку, і быў складзены шлюбны кантракг згодна з дамоўленасцю. Дзвесце гульдэнаў яму былі выплачаны адразу. Ен не быў, аднак, гэтым задаволены і сцвярджаў, птго ў сваім пасланні мусіў абмежавацца дзвюмастамі гульдэнамі дзеля прыгожага сціха, якога ён не хацеў псаваць; але ён не мае намеру заключаць здзелку, калі не атрымае два разы па дзвесце гульдэнаў (пяцьдзясят польскіх талераў). Такім парадкам, яму павінны былі выплаціць яшчэ дзвесце гульдэнаў. Яму перадалі таксама гэтак званыя малыя падарункі для мяне: ярмолку з чорнага аксаміту з залатымі карункамі, Біблію, пераплеценую ў зялёны аксаміт, з срэбнымі вокладкамі і г. д.
Радасны, ён прыехаў з гэтым дадому, аддаў мне падарункі і сказаў, што я павінен рыхтавацца да дыспутацыі2, каб правесці яе ў дзень майго вяселля, якое адбудзецца праз два месяцы.
Мая маці ўжо пачала пячы пірагі, якія яна павінна была прынесці з сабою на вяселле, і гатаваць усялякае варэнне, а я думаць пра сваю
1 " Вінаграднік быў і/ Саламона ў Ваал-Хамоне: варце даверыў ён бінаграднік; кожны гыаціў за плады тысячў срэбрам. А мой
вінаграднік пры мне. Хай тысяча будзе табе, Саламоне, a дзьвесьце яго вартавым." (Бібпія, Найвыіпэйшая Песня Саламонава, раздзел 8, сціхі 11-12; перпклад Васіля Сёмўхі). г Дыспутацыя вучоная спрэчка, дыспут.
дыспутацыю, калі раптам прыйшла жалобная навіна, пгго мая нявеста памерла ад воспы. Мой бацька здолеў з гэтай стратаю лёгка змірыцца, бо сам сабе думаў: "Ты з сынам сумленным спосабам зарабіў пяцьдзясят талераў, цяпер ты можаш паўторна атрымаць для яго пяцьдзясят талераў". Я ж, ніколі не бачыўшы сваёй нявесты, не мог асабліва шкадаваць аб ейнай страце і думаў: "Ярмолка і аздобленая срэбрам Біблія ўсё-такі маё, a нявесты мне не забракуе". Дыспутацыя мая зможа мне ў будучыні япічэ зрабіць паслугу. Толькі мая маці была праз гэтую страту няўцешнаю. Пірагі і варэнне недаўтавечныя і захоўвацца доўга не могуць. Такім парадкам, высілкі маёй маці апынуліся праз гэтую смерць дарэмнымі. Да гэтага яшчэ дадалося тое, пгго яна не магла знайсці месца, каб схаваць прыгожыя пірагі ад маіх тайных замахаў.
ДЗЯСЯТЫ РАЗДЗЕЛ
Барацьба за мяне, я атрымліваю адразу дзвюх жонак і мяне ўрэшце ўвогуле выкрадаюць
Тым часам справы майго бацькі ўсё пагаршаліся. Ен быў вымушаны ехаць на месца жыхарства ў N... , каб там дамагацца месца насгаўніка, туды ж мусіў накіроўвацца і я. Тут на вельмі выгадных умовах ён заснаваў уласную школу, дзе я мог быць патрэбен яму памочнікам.
Адна ўдава, якая славілася як праз свае выдатныя таленты, гэтак і праз свой характар, як у Ксантыпы1, трымала ўласную карчму ў адным з прыгарадаў К... Пры сабе яна мела дачку, якая ні ў воднай з памянёных якасцяў ёй не саступала і якая была для яе незаменнаю ў кіраванні гаспадаркаю. Мадам Рыся (гэтак звалі ўдаву), усхваляваная праз маю ўсё болей шырокую вядомасць, прызначыла мяне сужэнцам для сваёй дачкі, панны Сары. Ейная сям'я даводзіла ёй немагчымасць выканання гэтага плана дзеля ггатрабаванняў, якія прычыняліся да гонару майго бацькі і якія не магчыма было задаволіць, дзеля маёй рэпутацыі, якая ўжо абудзіла ўвагу самых зацных і багатых гэтага горада і, нарэшце, дзеля ейных уласных пасрэдных маёмасных магчымасцяў, якіх зусім неставала для выканання гэтакага намеру. Ад-
1 Ксантыпа (Xanthippe, грэц. HavSinnr]) жонка антычнага філосафа Сакрата (470-399 гг. да н. э.), якая ўвайішіа ў еўрапейскую літаратуру як увасабленне злоснае, сварлівае бабы.
нак усе гэтыя довады ніяк не пераконвалі яе; яна ўбіла сабе ў галаву, што любой цаною павінна атрымаць мяне за зяця, і лічыла: хіба чорт падкаснецца, калі яна не атрымае гэтага хлопца.
Яна зрабіла майму бацьку прапанову, а як ён знаходзіўся ў гэтым горадзе, то не давала яму ўвесь час спакою, у розны час сама вяла з ім аб гэтым перамовы і абяцала задаволіць усе ягоныя патрабаванні. Аднак мой бацька імкнуўся выйграць час на роздум ды зацягваў справу.
Але настаў час, калі нам трэба бьшо зноў ехаць дадому. Бацька мой пайшоў са мною да гэтае карчмы, каб тут, каля апошняе хаты на гэтай вуліцы, пачакаць фурманкі. Мадам Рыся скарыстала гэты зручны вьшадак, пачала лашчьшь мяне, пазнаёміла з маёю нявестай і запытала, ці падабаецца яна мне. Урэшце рэптг яна пачала дамагацца ад майго бацькі канчатковага адказу. Ён з гэтым усё яшчэ не спяшаўся ды імкнуўся ўсімі спосабамі давесці ёй усе цяжкасці, звязаныя з гэтай справаю.
У той час, як яны гэтакім кшгалтам перамаўляліся, у пакой рагггам уваліліся старіпы рабін, казальнік і ўсе старэйшыны гэтага мястэчка разам з натоўпам паважных асобаў. Гэтаму з'яўленню папярэднічалі наступныя падзеі. Гэтыя панове былі запрошаны ў гэтым самым прадмесці адным зацным мужам на ўрачыстасць абразання. Мадам Рыся, якая ведала аб гэтым, зараз жа паслала туды свайго сына і перадала ўсяму спадарсгву запрашэнне адразу пасля застолля да сябе на банкет з нагоды заручынаў. Яны прыйпілі ўжо добра нападпітку і думалі, пгго ўсе папярэднія ўмовы шлюбнага кантракта няйначай, як зладжаны і
нестае толькі напісання і падпісання кантракта, таму адразу селі да стала, пасадзілі майго бацьку пасярэдзіне і старшы рабін пачаў дыктаваць пісару кагала шлюбны кантракт.
Мой бацька кляўся, што ў дачыненні да галоўнае справы ён яшчэ зусім нічога не вырашыў і яшчэ меней скпадзены папярэднія артыкулы шлюбнага кантракта. Старшы рабін раззлаваўся, бо лічыў, што гэта ўсяго то.лькі прыдзірка і ягоную высокую асобу і шаноўнае спадарства хочуць выставіць на смех. Таму ён звярнуўся да спадарства і прамовіў, састроіўшы міну: "Хто гэты рабі Ёшуа, які ўздымае вакол сябе столькі сумятні?" На гэта мой бацька адказаў: "Рабі тут залішні я хоць і звычайны чалавек, але, як я мяркую, ніхто не можа аспрэчыць майго права клапаціцца аб дабрабыце майго сына і пабудаваць ягонае шчасце на трывалай аснове".
Двухсэнсавасць выразу "Рабі тут залішні" моцна ўразіла старшага рабіна. Ён, пэўна, усвядоміў, што не мае права дыктаваць майму бацьку ў гэтым законы і што мадам Рыся занадта паспяшалася запрасіць спадарства на банкет з нагоды заручынаў. Таму ён пачаў сцішваць свой тон, адно толькі даводзіў майму бацьку выгоды гэтае жаніцьбы, высокае паходжанне нявесты (ейныя дзед, бацька і дзядзька былі вучоныя і займалі пасады старшых рабінаў), ейныя асабістыя якасці і што мадам Рыся і хоча, і здолее задаволіць усе ягоныя патрабаванні.
Мой бацька, які нічога не меў супраць гэтага запярэчыць, мусіў, такім чынам, здацца. Шлюбны кантракт быў цяпер складзены і мадам Рыся
адпісала ў ім дачцэ сваю карчму з усім належным да нявесцінага пасагу, абавязалася шэсць гадоў забяспечваць маладых харчаваннем і вопраткаю. Акрамя таго, я атрымаў у падарунак поўны збор Талмуда з дадаткамі, які абышоўся ў пару соцень талераў, і да т. п. Бацька мой ні да чога не абавязваўся і да таго ж яшчэ атрымліваў вацок з грашыма ў пяцьдзясят талераў. Ніякіх пісьмовых забавязанняў наконт гэтае сумы ён вельмі разумна не захацеў прымаць, яна павінна быць выплачана яму пасля заручынаў.
Пасля таго, як усё гэта было даведзена да ладу, усе слаўна падсілкаваліся і старанна аддалі належнае пляшцы гарэлкі. На наступны дзень мой бацька паехаў са мною дадому. Мая цешча паабяцала гэтак званыя малыя падарункі і вопратку для мяне, пра падрыхтоўку якіх яна ў спешцы яшчэ не змагла паклапаціцца, даслаць як мага хутчэй. Аднак прайшло шмат тыдняў, а пра тое ні слыху ні дыху. Гэта збянтэжыла майго бацьку, а як характар маёй цешчы ўжо даўно выклікаў у яго асцярогу, то ён нічога іншага не мог думаць, як толькі што гэтая інтрыганка шукала падставы, каб вызваліцца ад свайго гнятлівага абяцання. Таму ён вырашыў адплаціць той самай манетаю.
Наступная акалічнасць умацавала яго ў гэтым рашэнні. Адзін багаты арандант, які вельмі часта прывозіў у N. на продаж гарэлку і зазвычай спыняўся ў нашым доме, таксама паклаў на мяне вока. Ён меў адзіную дачку, сужэнцам да якое ў думках ён прызначыў мяне. Але ён ведаў, якія цяжкасці ён меў пераадолець, калі яму прый-
дзецца наўпрост весці аб гэтым перамовы з маім бацькам. Дзеля гэтага ён выбраў апасродкаваны шлях, ён вырашыў зрабіць майго бацьку сваім даўжніком, а потым, калі ён не здолее пакрыць свой доўг, амаль прымусіць, каб згадзіўся на гэты пілюб і каб пакрыў свой доўг сумаю, умоўленаю для свайго сына. Ён прапанаваў такім парадкам майму бацьку ў пазыку колькі бочак гарэлкі, якую бацька з радасцю прыняў.
Капі наблізіўся вызначаны тэрмін платы, Гэрш Дукор (гэтак звалі гэтага аранданта) прыйшоў да бацькі і папярэдзіў яго. Бацька кляўся, што ён цяпер не мае магчымасці пакрыць гэты доўт і папрасіў яго патрываць яшчэ нейкі час. "Пан Ёшуа, сказаў арандант, я хачу пагаварыць з вамі аб гэтым з адкрытым сэрцам. Вашы абставіны пагаршаюцца з кожным днём, і калі не надарыцца спрыяльнага выпадку, то я не ведаю, як вы здолееце пагасіць свой доўг. Найлепшым для нас абодвух будзе наступнае: Вы маеце сына, а я дачку, якая ёсць адзінаю спадчынніцай усёй маёй маёмасці. Давайце паяднаемся; гэтым пакрыецца не толькі ваш доўг, але да таго ж вам будзе выплачана вамі самімі вызначаная сума, а я ўвогуле паклапачуся аб тым, каб паправіць вапіы справы, колькі ў маіх сілах".
Ніхто болей не ўзрадаваўся б гэтай прапанове, чым мой бацька. Зараз жа быў заключаны кантракт, у якім быў вызначаны як нявесцін пасаг, гэтак і патрэбныя падарункі, абумоўленыя маім бацькам, а я быў прызначаны ўніверсальным спадкаемцам усёй маёмасці гэтага багатага аранданта. Даўгавое абавязацельства, якое складала
пяцьдзясят польскіх талераў, было вернута майму бацьку, адразу разарвана, а яму яшчэ да таго ж былі сплачаны пяцьдзясят талераў.
Пасля гэтага мой новы цесць падаўся да N., каб там інкасаваць даўгі. Як на бяду, ён мусіў спыніцца ў маёй былое цешчы. Яна ж, будучы вялікай балбатухаю, сама ахвотна расказала яму пра ўдалае замужжа, якое пашэнціла ейнай дачцэ. "Бацька жаніха, казала яна, сам вялікі вучоны, а жаніх адзінаццацігадовы юнак, які наўрад ці мае сабе роўных". "Я таксама, адказаў арандант, дзякаваць Богу, для сваёй дачкі добры выбар зрабіў. Вы, мяркую, чулі пра знакамітага вучонага рабі Ёшуа ў Магільне, як і пра ягонага малодшага сына Саламона, гэты цяпер жаніх маёй дачкі".
Толькі ён гэта вымавіў, як яна ўжо пачала крычаць: "Гэта страшэнная хлусня. Саламон жаніх маёй дачкі, а вось, васпан, ппюбны кантракт". Тады арандант паказаў ёй свой кантракт і між імі ўсчалася спрэчка, вынікам якое было тое, што мадам Рыся выклікала майго бацьку ў суд і катэгарычна запатрабавала ад яго тлумачэння. Бацька мой, аднак, на суд не з'явіўся, нягледзячы на тое, што яна выклікала яго двойчы.
У гэты час памерла мая маці і яе павезлі ў N. хаваць. Цепіча мая налажыла ў судзе гэтага мястэчка на мёртвае цела маёй маці арышт, праз гэта пахаванне было забаронена да заканчэння працэсу. Такім чынам, мой бацька быў вымушаны з'явіцца на суд; мая цешча, натуральна, выйграла працэс, а я зноў стаў жаніхом маёй першае нявесты. А каб у будучыні прадухіліць падобныя рэцыдывы ды пазбавіць майго бацьку падставаў да
падобнага, мая цеіпча намагалася задаволіць усе патрабаванні, што вынікалі з ейных абяцанняў, апранула мяне з галавы да ног ва ўсё новае і нават заплаціла майму бацьку за маё харчаванне ад заручынаў да вяселля. Маці мая цяпер была пахавана, і мы зноў вярнуліся дадому.
Цяпер жа з'явіўся і мой другі цесць ды заклікаў да пацвярджэння свайго кантракта. Аднак бацька давёў яму неправадзейнасць кантракта, бо ён менавіта пярэчыць папярэдняму кантракту і бацька з упэўненасцю думаў, што мая цешча не мае намеру прытрымлівацца цесцевага кантракта.
Хоць пан арандант, здавалася, і прыслухаўся да гэтых заяў, падпарадкаваўся неабходнасці ды змірыўся з сваёй стратаю, аднак жа абдумваў сродак, каб атрымаць мяне ў свае рукі. 3 гэтай мэтаю ён устаў уначы, запрог сваіх коней, паціху ўзяў мяне са стала, на якім я спаў, спрытна ўпакаваў мяне ў сваю фурманку і паехаў з сваёй здабычаю за вароты. А як ажыццявіць гэта было немагчыма без усялякага шуму, то людзі ў хаце прачнуліся, выявілі крадзеж, пагналіся за грабежнікам і вырвалі мяне з ягоных рук. Усё здарэнне здавалася мне тады сном.
Такім парадкам мой бацька пазбыўся свайго доўгу і да таго ж яшчэ атрымаў пяцьдзясят талераў у падарунак. Мяне ж адразу пасля таго забрала мая законная цешча і я стаўся сужэнцам сваёй законнае нявесты. Зрэшты, я мушу прызнаць, што дзеянні майго бацькі не падлягаюць апраўданню. Толькі вялікая нястача, якую ён тады цярпеў, можа паслужыць яму да пэўнае ступені прабачэннем.
АДЗІНАЦЦАТЫ РАЗДЗЕЛ
Мая жаніцьба на адзінаццатым годзе робіць мяне рабом маёй жонкі і забяспечвае мне ад маёй цешчы лупцоўку. Прывід з плоці і крыві
На маім вяселлі бацька ў першы вечар не прысутнічаў. А як падчас майго ад'езду ён сказаў, што мае дзеля мяне адкарэктавать некаторыя артыкулы і я мушу праз гэта чакаць ягонага прыезду, то ў першы вечар я не хацеў з'яўляцца на вяселлі, нягледзячы на ўсе намаганні навакольных. I ўсё ж вяселле ішло сваім ходам.
Чакалі і на другі дзень, мой бацька не прыязджаў. Ужо пагражалі, што павядуць мяне пад вянец з салдатамі, але ў адказ я гаварыў, што калі гэта і здарыцца, то справе гэта мала дапаможа, вянчанне адбудзецца няйначай, як добраахвотна.
Нарэшце, на радасць усім зацікаўленым, пад вечар прыехаў мой бацька, згаданыя артыкулы былі адкарэктаваны і вянчанне адбылося.
Тут я мушу згадаць нязначны выпадак. Я прачытаў у адной габрэйскай кнізе пра адзін выпрабаваны сродак для забеспячэння мужу на ўсё жыццё вяршэнства над другой палавінаю: пры вянчанні ён мусіць наступіць ёй на нагу і, калі абое апынуцца якраз ў гэтай стратагеме, то першы заўсёды захавае вяршэнства. I раз ужо на вянчанні мяне і маю нявесту паставілі побач, то я адразу пра гэта ўспомніў і сказаў сам сабе: "Зараз ты не павінен прапусціць зручны выпадак
забяспечыць сабе вяршэнства над сваёй жонкаю на ўсё жыццё". Я ўжо хацеў быў наступіць ёй на нагу, аднак нейкае je ne sals quoi' ці то страх, ці то сорам, альбо каханне стрымала мяне ад гэтага. Ды пакуль я вагаўся, раптам адчуў пантофшо сваёй жонкі на сваёй назе з гэтакім націскам, птто, пэўна, закрьгчаў бы, калі б сорам мяне не стрымаў ад гэтага. Я палічыў гэта ліхім прадвесцем і сказаў сам сабе: "Быць рабом сваёй жонкі табе вызначана лёсам і ты не маеш права ад гэтых путаў пазбавіцца".
Праз маю баязлівасць і геройства маёй жонкі чытач зможа лёгка спасцігнуць, чаму гэтае прароцтва сапраўды мусіла збыцца.
Аднак я быў не адно пад пантофляю сваёй жонкі, але, што было нашмат горш, у абцугах сваёй цепічы. Нічога з таго, што яна абяцала, не здзейснілася. Ейны дом, які яна прызначыла для пасагу, быў абцяжараны даўгамі. 3 шасці гадоў харчавання, якое яна мне абяцала, я атрымліваў яго цягам ледзьве паўгода, дый тое з пастаяннымі сваркамі ды звадамі, яна нават наважвалася, усведамляючы маю маладосць і маладушнасць, сяды-тады узнімаць на мяне руку, на што я, аднак, адплочваў удвая болей. Амаль ніводнага разу не абыходзілася, каб падчас яды мы не шпурлялі адно аднаму ў галаву міскі, талеркі, лыжкі і да т. п.
Неяк я, прыйшоўшы з акадэміі, быў вельмі галодны. А раз ужо мая цешча ды мая жонка былі дужа занятыя гаспадаркаю, то я сам пайшоў
1 (франц.) "сам не ведаю, іпто"
у камору, агледзеў збанкі з малаком, знайшоў адзін збанок з абрызглым малаком і з вяршкамі ды прыступіў да яды. Тут зайшла мая цешча і раз'юшана закрычала: "Ты не будзеш жэрці малако з вяршкамі!" Чым болей вяршкоў, думаў я, тым лепей, і еў сабе далей, ніколькі не зважаючы на ейнае гарланне. Яна хацела выхапіць збанок у мяне з рук сілком, з пенаю на губах пггурханула мяне кулакамі. Я ж, азлоблены гэтакай сутычкаю, адппурхнуў яе ад сябе, захапіў збанок з малаком і разбіў на ейнай галаве. Гэта быў спектакль! Абрызглое малако сцякала па ейных баках. Раз'юшаная, яна схапіла палена і, калі б я спешным парадкам не даў лататы, то яна б гэтым паленам мяне, пэўна, забіла.
Гэтакія з'явы здараліся вельмі часта. Мая жонка мусіла, што натуральна, у гэтакіх сутьгчках заставацца нейгральнаю і заўсёды блізка ўспрымала, які з бакоў браў верх. "Ах, калі б хтонебудзь з вас меў болей памяркоўнасці", наракала яна часта.
Стаміўшыся ад бесперапыннае адкрытае вайны, я пусціўся на ваенную хітрасць, якая прынамсі на кароткі час мела добры вынік. Я ўстаў апоўначы, узяў вялікі гліняны збан, запоўз пад ложак сваёй цешчы і пачаў гучна гаварыць у збан наступным чынам: "Рыся, Рыся, бязбожная жанчына! Чаму ты абыходзішся з маім любімым сынам гэтак дрэнна? Калі ты не выправішся, наблізіцца твой канец і ты будзеш навекі праклятая!" Затым я выпаўз з-пад ложка і пачаў яе бязлітасна шчыкаць. Пасля я ціхенька праслізнуў да свайго ложка.
Наступнай раніцаю яна ўстала збянтэжанаю, расказала маёй жонцы, што ёй у сне з'явілася мая маці і дзеля мяне пагражала ёй і шчыкала яе. У пацвярджэнне яна паказала сінякі на руках. Калі я прыйшоў з сінагогі, то цешчы дома не заспеў, а жонку знайшоў у слязах. Я запытаў жонку, у чым прычына, але яна нічога не захацела гаварыць. Мая цешча вярнулася дамоў з заплаканымі вачыма і ў прыгнечаным настроі. Як я пазней даведаўся, яна пайпіла на жыдоўскія могілкі, упала на магілу маёй маці і прасіла яе прабачыць сваю правіну. Потым яна вымерала ўсе могілкі і замовіла вырабіць і запаліць у сінагозе васковую свечку даўжынёю, як перыметр могілкаў. Яна і пасціла ўвесь дзень, і ставілася да мяне надта ласкава.
Я хоць і ведаў, адкуль тое зыходзіць, паводзіў сябе гэтак, быццам не заўважаў гэтага і цешыўся сам сабе дзеля сваёй удалае стратагемы. Такім парадкам я займеў на нейкі час спакой, але, на жаль, працягвалася гэта нядоўга. Неўзабаве ўсё зноў забылася і пры найдрабнейшай нагодзе склокі ўсчыналіся нанова. Адным словам, я мусіў зусім пакінуць дом ды ісці працаваць прыватным настаўнікам. Толькі на вялікія святы я зазвычай прыходзіў дамоў.
ДВАНАЦЦАТЫ РАЗДЗЕЛ
Таямніцы сужэнства. Князь R., альбо Што толькі ў Полыйчы не дазволена
На сваім чатырнаццатым годзе я атрымаў свайго старэйшага сына Давіда. А як ажаніўпіыся я меў толькі адзінаццаць гадоў і паводле зазвычай адасобленага ладу жыцця ды браку ўзаемных стасункаў паміж абодвума паламі, пгго ўласціва нашай нацыі ў гэтай мясцовасці, не меў жаднага ўяўлення пра галоўныя абавязкі ў шлюбе і на прывабную дзяўчынку глядзеў, як на мастацкі твор альбо стварэнне прыроды, прыкладна, як на прыгожую медыцынскую скрыначку, якую я некалі ўкраў, то яшчэ працяглы час пасля маёй жаніцьбы я цалкам натуральна не мог думаць пра выкананне гэтых абавязкаў.
Зазвычай я набліжаўся да сваёй жонкі, як да незнаёмага прадмета, дрыжучы. Меркавалі, што напярэдадні вяселля мяне ўраклі і каб пазбавіцца ад гэтае бяды, мяне прывялі да старое шаптухі. Яна ўчыніла са мною ўсялякія аперацыі, якія зрэшты зрабілі на мяне добрае ўздзеянне, але не наўпроставае, а праз сілу ўяўлення.
Маё жыццё ў Польшчы ад маёй жаніцьбы да ад'езду, то бок прамежак часу, які ахоплівае росквіт майго ўзросту, стаўся шэрагам разнастайных няшчасцяў, бракам сродкаў дзеля падтрымкі майго развіцця і непазбежна звязанага з гэтым немэтазгоднага глуму сілаў, пры апісанні якіх у мяне выпадае з рук пяро і я стараюся заглушыць у сабе гэтыя балючыя ўспаміны.
Тагачасны грамадскі лад гэтага краю ўвогуле, стан нашае нацыі ў ім, якая, быццам няшчасны асёл, прыдушаны двума цяжарамі сваёю ўласнай недасведчанасцю і звязанымі з гэтым рэлігійнымі забабонамі і недасведчанасцю ды забабонамі ўладнае нацыі, няшчасці маёй сям'і усё аб'ядналася, каб перапткаджаць майму развіццю і стрымліваць мае прыродныя здольнасці.
Польская нацыя, якую я разумею толькі як польскую шляхту, вельмі змешаная. Толькі нямногія маюць магчымасць удасканальвацца праз выхаванне, вучобу і мэтазгодныя падарожжы, праз гэта яны могуць найлепшым чынам садзейнічаць як свайму ўласнаму дабрабыту, гэтак і дабрабыту сваіх падданых. Бо.лыпасць жа, наадварот, бавіць сваё жыццё ў невуцтве і разбэшчанасці і з'яўляецца ахвяраю сваіх распусных жарсцяў, згубных для тысячаў іхных падданых. Яны выхваляюцца тытуламі ды ордэнамі, якія ганьбяць сваімі дзеяннямі, валодаюць шматлікімі маёнткамі, якімі яны не здатныя кіраваць, варагуюць адзін з адным, праз пгго каралеўства непазбежна робіцца аб'ектам рабунку суседзяў, што зайздросцяць ягонай велічы.
Князь R., гетман польскі і ваявода літоўскі, адзін з найвялікшых магнатаў, уладальнік трох спадчын гэтае сям'і, які меў незлічоныя маёнткі і якому цалкам нельга было адмовіць у сардэчнай дабрыні ды ў bon sens', праз занядбанае выхаванне і брак навучання быў адным з самых
1 bon sens (франц.) здаровы, разважны розум
распусных князёў, якія калі-небудзь жылі на свеце. Паунавартаснага занятку ў яго не было, што з'явілася непазбежным вынікам занядбанага удасканальвання свайго густу і пашырэння сваіх ведаў, ён аддаваўся п'янству, праз што яго спакушалі на самыя смехатворныя і вар'яцкія ўчынкі. Ён аддаваўся самым ганебным пажаддівым жарсцям, не маючы асаблівае схільнасці да іх і, не будучы бязлітасным, чыніў у дачыненні да сваіх падданых найвялікшыя зверствы.
На вялікія грошы ён утрымліваў армію ў дзесяць тысяч чалавек, якая выкарыстоўвалася адно толькі для раскошы і ні для чаго болей на свеце, а ў час хваляванняў у Полыпчы, не ведаючы чаму, стаў на бок канфедэратаў. Праз гэта ён навязаў на свой карак расейцаў, якія плюндравалі ягоныя маёнткі і даводзілі ягоных падданых да жахлівае нястачы і галечы. Ен і сам быў змушаны ў розны час уцякаць з краю і пакідаць сваім ворагам у якасці здабычы капггоўнасці, сабраныя шматлікімі пакаленнямі.
Хто здолее апісаць усе ягоныя здзейсненыя аблуды? Мяркую, што некалькі прыкладаў будзе дастаткова, каб даць чытачу аб гэтым некаторае ўяўленне. Пэўная павага да майго былога сюзерэна не дазваляе мне разглядаць гэтыя памылкі інакін, як адно толькі хібы тэмпераменту і выхавання, якія куды болей заслугоўваюць нашага спачування, чым нашае нянавісці ды пагарды.
Калі ён ехаў па вуліцы, зазвычай у суправаджэнні ўсяго свайго двара, аркестра і салдатаў, ніхто не адважваўся паказвацца на дварэ, каб
не рызыкаваць жыццём, нават у хатах не было поўнае бяспекі. Самую горшую, брудную сялянку, якая траплялася яму, ён загадваў забіраць да сябе ў брычку.
Аднаго разу ён паслаў па аднаго паважанага цырульніка жыдоўскае нацыі, загадаўшы прывесці яго да сябе. Цырульнік, не падазраючы ні аб чым ініпым, як аб патрэбе пастрыгчыся, узяў з сабой свае інструменты і з'явіўся перад панам. Князь запытаў яго: "Ці прынёс ты з сабой свае інструменты?" "Так, найсвятлейшы князь", адказаў той. "Добра, сказаў князь, дай мне твой ланцэт, я хачу ггусціць табе кроў". Няшчасны цырульнік мусіў змірыцца з гэтым. Князь узяўся за ланцэт, а як ён не ведаў, як з гэтым абыходзіцца, а рукі ягоныя і без таго дрыжалі сп'яна, дык натуральна, пгго ён параніў цыру.льніка неміласэрным чынам. Аднак прыдворныя пахвальна ўсміхаліся князю і славілі ягоны хірургічны спрыт.
А аднойчы ён прыйшоў у царкву і, сп'яна не ведаючы, дзе знаходзіцца, стаў на алтар, каб справіць малую патрэбу. Усе прысутныя жахнуліся. Раніцаю наступнага дня, калі ён яшчэ быў цвярозы, святар сарамаціў яго за ўчарашні ўчынак. "Ах, сказаў князь, мы пастараемся паправіць гэта". Затым ён загадаў тамтэйшым жыдам, каб яны за ўласны кошт даставілі ў памянёную царкву пяцьдзясят стоўнаў' воску на
1 Стоўн (англ. stone, скар. st.; "камень") брытанская адзінка вымярэння масы, роўная 14 фунтам альбо 6,35 кілаграма.
свечкі. Такім парадкам няшчасныя жыды былі змушаны прынесці пакаянную ахвяру за апаганьванне хрысціянскае царквы прававерным каталіцкім хрысціянінам.
Аднаго разу ён надумаў аб'ехаць вакол горада па вале. Але вал бьгў занадта вузкі, каб праехаць карэце з шасцерыком коней (бо іначай ён не ездзіў), таму ягоныя гусары мусілі з вялікай цяжкасцю ды рызыкаю для жыцця несці карэту на руках, пакуль ён гэтакім кшталтам ехаў вакол горада.
Аднойчы ён паехаў з усім сваім дваром у жыдоўскую сінагогу і ўчыніў там велізарнае спусташэнне (япічэ і сёння ніхто не ведае пра падставу для гэтага), паразбіваў вокны і печы, раструшчыў усе пасудзіны, пакідаў на падлоіу спісы з Свяшчэннага Пісання, якія знаходзіліся ў Каўчэгу Запавету і да т. п. Адзін вучоны, пабожны жыд, які быў пры гэтым, наважыўся падняць з зямлі адзін з рукапісаў і меў гонар атрымаць ад Яго княскай светласці ўласнаручна кулю з стрэльбы. Адтуль паязд рушыў да другое сінагогі, дзе пагаспадарыў гэтакім самым чынам, і далей, да жыдоўскіх могілкаў, дзе пабудовы былі разбураныя, а помнікі кінутыя ў агонь.
Ці ж падумаў бы хто, пгго ўладар, які сваіх уласных беднякоў падданых мог пакараць за нейкую правіну згодна з законам, гэтак варожа паставіўся б да іх? I ўсё ж такі гэта тут здаралася.
Аднойчы ён надумаў выправіцца на ішіацыр да М., мястэчка, якое яму належала і было за няпоўныя чатыры мілі ад ягонае рэзідэнцыі. Паездку мусілі зладзіць з звычайнай світаю і з усім
ягоным дваром. Паязд рушыў з самае раніцы прызначанага дня. Паперадзе дэфілявала ўся ягоная армія, папіыхтаваная гуфамі, размеркаваная зазвычай наступным чынам: інфантэрыя, артылерыя, кавалерыя і г. д. Потым ягоная лейб-гвардыя, стральцы, якая складалася з добраахвотнікаў з незаможнае шляхты; пасля ехаў ягоны кухонны абоз, у якім не было забытае вугорскае віно, за абозам ішла янычарская музыка ды ініпыя аркестры, затым ехала ягоная карэта, і нарэшце за ёю рухаліся ягоныя сатрапы. Я іх гэтак называю, бо не ведаю, з чым інакш параўнаць гэты паязд, як не з паяздам Дарыя ў вайне супраць Аляксандра1. Пад вечар Яго княская светласць прыехаў сам (я не магу сказаць "уласнай персонаю", бо вугорскае віно поўнасцю пазбавіла Яго светласць свядомасці, на чым грунтуецца персанальнасць) у маю карчму ў канцы прадмесця К ... Яго светласці рэзідэнцыі N. Яго ўнеслі ў дом і кінулі поўнасцю апранутага, у ботах, са шпорамі на брудны незасланы ложак маёй цешчы.
Я мусіў, як заўсёды, даць драла. А мае амазонкі, мая цешча і мая жонка, спадзеючыся на сваё геройства, засталіся адны дома. Усю ноч напралёт стаяў гвалт; у тым сама пакоі, дзе ляжаў Яго светласць, калолі дровы, варылі і смажылі. Ужо ведалі, што калі Яго княская светласць спаў, то пабудзіць ягамосць не здолела б нішто, акрамя хіба што трубы страшнага суду.
1 Ідзецца пра вайну паміж персідскім царом Дарыем III (правіў з 336 па 330 г. да н.э.) і Апяксандрам Македонскім (356-323 гг. да н.э).
Наступнай раніцаю яго пабудзілі. Агледзеўшыся, ён не ведаў, ці даваць веры сваім вачам, бо ўбачыў, што яго кінулі ў мізэрнай карчме нераспранутага на брудны ложак, які кішэў клапамі. Ягоныя камердынеры, пажы і мурыны чакалі ягоных загадаў. Ён запытаў, як ён сюды трапіў, і яму паведамілі, што Яго светласць выправіўся ўчора на шпацыр да М., а тут пажадаў спыніцца на адпачынак; тым часам уся ягоная світа паехала наперад і, пэўна, ужо прыбыла ў М.
Паездка да М. была тады спыненая, ўся світа павернутая назад і ў звычайным парадку, урачыста ўвайшла ў рэзідэнцыю. Князь тым часам меў ласку шыкоўна папалуднаваць у маёй карчме. Былі запрошаныя ўсе староннія панове, якія на той час у гэтым горадзе спыніліся. Спажывалі на залатым посудзе, і нельга ўявіць сабе большага кантрасту паміж азіяцкай раскошаю і лапландскім убоствам, якія панавалі ў гэтым доме.
У мізэрнай карчме, сцены якое ад куродыму і сажы былі чорныя, бы вугаль, бэлькі якое былі падпёртыя няўклюднымі круглымі бярвёнамі, вокны якое ўяўлялі сабою рэнггкі разбітых дрэнных шыбаў з вузкімі сасновымі лучынамі паміж імі, абцягнутымі папераю, у гэтым доме сядзелі князі на брудных лаўках за япічэ болей брудным сталом у бляску сваёй велічы і спажывалі найдалікатнейшыя стравы і цудоўныя віны з залатога посуду.
Перад трапезаю князь разам з іншымі прысутнымі панамі шпацыраваў перад карчмою і выпадкова ўбачыў маю жонку. Яна была тады ў
росквіце маладосці і хоць я быў разведзены з ёю, я ўсё-такі мушу аддаць ёй справядлівасць і прызнаць, што (зрэшты, тут след выключыць усё тое, чым густ і мастацтва садзейнічаюць павелічэнню прывабнасці, бо гэта не мела да яе дачынення) яна была тады першаразраднай красуняю. Натуральна, яна мусіла спадабацца князю R. Ён звярнуўся да сваіх спадарожнікаў і сказаў: "Сапраўды прывабная маладзіца! Ёй толькі трэба адзець белую сарочку". Гэта было ягоным звычайным паролем і абазначала тое сама, што і кіданне насоўкі пры вялікім султане1. Калі гэта пачулі тыя панове, то, клапоцячыся аб гонары маёй жонкі, далі ёй знак як мага хутчэй уцякаць. Яна зразумела знак, паціху вышмыгнула і толькі яе і бачылі.
Па абедзе Яго светласць разам з іншымі панамі пад гукі трубаў, літаўраў і з яньгчарскай музыкаю зноў увайшоў у горад. Тут паводде звычайнага распарадку дня наладзілі шэсце, то бок па абедзе і ўвесь наступны вечар п'янствавалі, пасля паехалі да Н..., у загарадны палац, што ля ўвахода ў княскі звярынец, дзе зладзілі феерверк з дарагімі пачастункамі, які, аднак, зазвычай цярпеў фіяска. Пасля кожнага апустошанага келіха стралялі гарматы, прытым няшчасныя кананіры, якія ўмелі ляпей абыходзіцца з плугам, чым з гарматамі, часцяком бывалі параненыя. "Няхай жыве князь R.!"2 гукалі госці і пальма
1 Імаверна, аўтар меў на ўвазе звычай турэцкага султана кідаць насоўку той з наложніц, з якою ён хацеў правесці ноч.
2 ў тэксце: "Vivat Kschondsie R.!" Пэўна, транслітарацыя з польскае “Wiwat ksiqze R.!"
першынства ў гэтай вакханаліі прысуджалася, натуральна, князю, прытым тых, хто ўручаў яму яе, князь кожны раз асыпаў падарункамі, але не мінучай манетаю альбо залатымі табакеркамі, а нерухомай маёмасцю з шматлікімі сотнямі сялянаў. Нарэшце давалі канцэрт, прытым Яго княская светласць соладка засынаў і такім парадкам яго заносілі назад у замак.
Выдаткі, неабходныя для гэтакага марнатраўства, вымагалі з няшчасных падданых. Калі гэтага неставала, мусілі залазіць у даўгі ды прадаваць маёмасць для пагашэння доўту. Так, нават дванаццаць залатых мужчынскіх статуй у натуральную велічыню (не ведаю, ці мусілі яны ўяў.ляць сабою дванаццаць апосталаў альбо дванаццаць волатаў), якіх князь атрымаў у спадчыну ад сваіх продкаў, і нават залаты стол, які ён сам загадаў вырабіць, нічога з гэтага не шкадавалі ў гэтакіх выпадках. Такім парадкам, паступова немалыя багацці гэтага вялікага князя памяншаліся, ягоныя скарбы, назбіраныя шматлікімі пакаленнямі, вычэрпваліся, а падданыя... але я спыняюся.
Гэты князь нядаўна памёр без прамых спадкаемцаў. Сын ягонага брата мусіць стаць адзіным спадкаемцам ягонай маёмасці.
ТРЫНАЦЦАТЫ РАЗДЗЕЛ
Імкненне да духоўнага ўдасканалення ў вечнай барацьбе з нястачамі ўсялякага кшталту
Праз атрыманае ад майго бацькі навучанне, яшчэ болей праз уласную стараннасць я дасягнуў гэтакіх поспехаў, што ўжо на адзінаццатым годзе я мог бы быць паўнавартасным рабінам. Акрамя таго, я валодаў некаторымі разрозненымі ведамі з гісторыі, астраноміі ды іншых матэматычных навук.
Я гарэў жаданнем набыць яшчэ болей ведаў; але як да гэтага прыступіцца, калі бракавала кіраўніцтва, навуковых кніг і ўсіх іншых сродкаў? Такім чынам, я мусіў задаволіцца тым, каб без усялякага плана і парадку скарыстацца з таго, што выггадкова мог здабыць.
Каб задаволіць сваю жарсць да навук, я не меў ніякага іншага сродку, ніж вучыць замежныя мовы. Але як жа мне было пачаць? Вывучаць по.льскую альбо лацінскую мову ў каталіка для мяне было немагчыма, з аднаго боку забабоны мае ўласнае нацыі забаранялі мне ўсе іншыя мовы, акрамя габрэйскае, і ўсе веды і навукі, акрамя Талмуда ды велізарнае колькасці ягоных каментатараў. Але з іншага боку забабоны каталікоў не дазвачялі навучаць жыда.
Акрамя таго, я быў у вельмі дрэнных часавых умовах. Школьнымі ўрокамі, выпраўленнем Свяшчэннага Пісання і да таго падобным я павінен быў карміць усю сям'ю і доўгі час да104
рэмна ўздыхаць аб задавольванні сваіх прыродных схільнасцяў.
Нарэшце мне прыйшоў на дапамогу шчаслівы выпадак. Я заўважыў па некаторых габрэйскіх кнігах, якія былі надта тоўстыя, што яны ўтрымлівалі некалькі альфабэтаў і таму колькасць аркушаў у іх немагчыма было абазначыць толькі габрэйскімі літарамі і для гэтага трэба было карыстацца іншымі пісьмовымі знакамі другога і трэцяга альфабэтаў, якія зазвычай былі лацінскімі і нямецкімі літарамі.
Што праўда, у мяне не было жаднага паняцця аб друкарскай справе. Увогуле я ўяўляў сабе, што кнігі друкуюць гэтак, як малююць карціны, кожная старонка друкуецца праз асобную форму.
Аднак я меркаваў, што пісьмовыя знакі, якія стаяць побач, абазначаюць адну і тую літару, a раз ужо я пра альфабэтны парадак у гэтых мовах ужо сёе-тое чуў, то лічыў, што, напрыклад, а, якая стаіць побач з імеф1, павінна быць літараю "альфа", і знаёміўся гэтакім чынам паступова з лацінскім і нямецкім пісьмом.
Праз свайго роду дэшыфраванне я пачаў розныя нямецкія літары камбінаваць у словы, але мною ўсё-такі вачодача сумненне, ці не будуць усе мае высілкі дарэмнымі, ці не могуць пісьмовыя знакі, якія стаяць побач з габрэйскімі літарамі, абазначаць нешта зусім іншае, чым якраз гэтыя самыя літары, ажно пакуль мне, на шчасце, у рукі не трапіла некалькі лісткоў з аднае старое нямецкае кнігі.
1 першая літара габрэйскага апфавіту
Я пачаў чытаць. Якімі ж вялікімі былі мае радасць і здзіўленне, калі я з кантэксту ўбачыў, што гэтыя словы цалкам супадаюць з тымі, якія я вывучыў. Хоць паводле маёй жыдоўскай мовы шмат якія словы заставаліся мне незразумелыя, але, нават прапускаючы гэтыя словы, я здолеў з кантэксту няблага ўхапіць цэлае.
Спосаб вучыцца праз дэшыфраванне яшчэ і сёння ёсць маёй уласнай манераю разумець і абмяркоўваць думкі іншых, і я сцвярджаю, птго ніхто не можа сказаць, што ён разумее кнігу, у той час, як вымушаны выказваць думкі аўтара ў іхнім пэўным парадку і сувязі, карыстаючыся тымі выразамі, якімі карыстаўся аўтар. Гэта ёсць усяго толькі прадукт памяці і толькі тады можаш хваліцца, пгго зразумеў аўтара, калі праз ягоныя думкі, якія спачатку ўспрымаеш цьмяна, атрымліваеш штуршок, каб самому разважаць пра гэтую матэрыю, і хоць з ініцыятывы іншага, але вызначыць яе самому. Гэтае розніцы разумення праніклівае вока не можа не заўважыць. Менавіта з гэтай прычыны я магу зразумець кнігу толькі тады, калі думкі, якія ў ёй утрымліваюцца, пасля запаўнення прагалаў паміж сабой супаДўЦЬ.
Я ўсё яшчэ адчуваў у сабе пустэчу, якую не даваў рады запоўніць. Я не мог цалкам задаволіць сваю прагу да ведаў і навук. Маім галоўным заняткам дагэтуль усё яшчэ было вывучэнне Талмуда, у якім я, аднак, знаходзіў задавальненне толькі ў дачыненні да формы, бо яна прыводзіла ў дзеянне вышэйпіыя душэўныя сілы, і ні ў якім разе не ў дачыненні да матэрыі.
У Талмудзе знаходзіш магчымасць для практыкавання ў вывядзенні самых аддаленых вынікаў з іхных прычын, для адкрыцця глыбока схаваных супярэчнасцяў, для знаходжання найтанчэйшых асаблівасцяў і г. д. Аднак раз ужо самі прынцыпы маюць уяўную рэальнасць, дык прагная да ведаў душа ні ў якім выпадку задаволіцца гэтым не можа.
Я азіраўся ў пошуках нечага, чым бы я мог выправіць гэты недахоп. Што праўда, я ведаў: ёсць так званая навука, якая ў жыдоўскіх вучоных у гэтай мясцовасці даволі пашыраная, менавіта кабала, праз якую магчыма не толькі спатоліць сваю прагу да ведаў, але і надзвычайна ўдасканаліцца і наблізіцца да Бога.
Натуральна, я гарэў жаданнем да гэтага; аднак таму што гэтая навука дзеля ейнае святасці публічна не выкладалася, а павінна была трактавацца ўпотай, я не ведаў, дзе мне адшукаць пасвячоных і іхныя творы.
ЧАТЫРНАЦЦАТЫ РАЗДЗЕЛ
Я вывучаю кабалу і нарэшце раблюся ўрачом
Кабала калі гаварыць пра гэтую боскую навуку крыху падрабязней у шырэйшым сэнсе значыць "перадача" і ахоплівае не толькі таемныя навукі, якія нельга выкладаць публічна, але і метад, каб выводзіць з законаў, якія сустракаюцца ў Свяшчэнным Пісанні, новыя законы, гэтаксама як і некаторыя фундаментальныя законы, перададзеныя Майсею вусна на гары Сінай. У бо.льш вузкім сэнсе кабала абазначае проста перадачу таемных навук. Кабала падзяляецца на тэарэтычную і практычную. Тэарэтычная ўтрымлівае ў сабе вучэнне пра Бога, Ягоных уласцівасцях, якія выяўляюцца праз Ягоныя разнастайныя імёны, пра узнікненне свету шляхам паступовага абмежавання бясконцае боскае дасканаласці і пра адносіны ўсіх рэчаў да Ягонае найвышэйшае сутнасці. Практычная ёсць вучэннем, як уздзейнічаць на аб'екты прыроды паводле ўласнага меркавання праз разнастайныя імёны Бога, якія ўяў.ляюць сабою адмысловыя спосабы ўздзеяння на гэтыя аб'екты і дачыненні да іх. Гэтыя свяшчэнныя імёны лічацца не проста адвольнымі, але натуральнымі знакамі, такім чынам, усё, што з гэтымі знакамі прадпрымаецца, павінна рабіць уплыў на самыя прадметы, прадстаўленыя гэтымі знакамі.
Першапачаткова кабала, мабыць, была нішто іншае, як псіхалогія, фізіка, мараль, палітыка і да 108
т. п., прадстаўленыя праз сімвалы ды іерогліфы ў байках і алегорыях, чый таемны сэнс адкрывалі толькі тым, хто быў здатны да гэтага. Паступова, мабыць, праз колькі рэвалюцый, гэты таемны сэнс губляўся, замест абазначанае рэчы знакі пачалі ўспрымацца самі па сабе. А як ужо лёгка было заўважыць, што гэтыя знакі мелі ўсё-такі нептга значыць, то прыдумванне нанава гэтага таемнага сэнсу, які быў даўно згублены, пакінулі сіле ўяўлення. Ухопліваліся найболей аддаленыя аналогіі паміж знакамі і рэчамі, пакуль нарэтпце кабала не вырадзілася ў мастацтва пярэчыць здаровому розуму альбо ў сістэматычную навуку, заснаваную на дзівацтвах. Ейная шматабяцальная мэта: уплываць на ўсю прыроду паводле ўласнага меркавання, высокае натхненне і ўрачыстасць, як яна аб сабе дэкларуе, натуральна, мае на летуценныя, не асвечаныя навукамі і, перш за ўсё, грунтоўнаю філасофіяй розумы надзвычайны ўплыў.
Галоўным творам для вывучэння кабалы ёсць кніга "Зогар"1, напісаная сірыйскай моваю вельмі ўзнёслым стылем. Усе астатнія кабалістьгчныя тэксты след разглядаць толькі як каментарыі альбо вытрымкі з яе.
Існуюць дзве асноўныя сістэмы кабалы: сістэма рабі Мойшы Кардаверы (памёр у 1570 годзе) і сістэма рабі Ісака Лурыя (1534-1572). Першы болей грунтоўны, ён бліжэй да здаровага ро-
1 Кніга Зогар (Zohar, Sohar; іўр. Сэфер га-Зогар, "Кніга ззяння") гэта асноўная і самая вядомая кніга з шматвяковае спадчыны кабалістычнае літаратуры. Асноўны змест кнігі Зогар каментарыі да Торы (да 5 кніг).
зуму, чым другі. Другі ж, наадварот, болей фармальны, то бо болей дасканалы ў будове сваёй сістэмы, чым першы. Новыя кабалісты аддаюць перавагу другому перад першым, бо сапраўднаю лічаць гэтакую кабалу, у якой няма рацыянальнага сэнсу. Асноўным творам рабі Мойшы Кардаверы ёсць "Пардэс" (Parries "рай"). Ад самога рабі Ісака Лурыя засталіся некалькі разрозненых тэкстаў. Аднак ягоны вучань, рабі Хаім Віталь (1543-1620) напісаў буйны твор з назваю "Эц Хаім" (Ez Chajjim "дрэва жыцця"), у якім утрымліваецца ўся сістэма ягонага настаўніка. Гэтую кнігу габрэі лічаць гэтакай свяшчэннаю, што не дазваляюць перадаваць яе да друку. Натуральна, болей задавальнення я знайшоў у кабале рабі Мойшы, чым рабі Ісака, аднак выказваць сваю думку аб гэтым мне не дазвалялася.
Пасля гэтага агульнага адступлення пра кабалу я вяртаюся назад да сваёй гісторыі. Я даведаўся, пгго малодшы рабін ці казальнік гэтага мястэчка ёсць адэптам кабалы і для дасягнення сваёй канчатковае мэты я пазнаўся з ім, заняў сваё месца ў сінагозе побач з ім. А як я аднаго разу заўважыў, што казальнік заўсёды пасля малітвы чытаў нейкую невялічкую кніжку і потым адразу хаваў яе, то мне дужа захацелася ведаць, пгго гэта магла быць за кніжка.
Пасля таго як казальнік пайшоў дамоў, я пайшоў і дастаў гэтую кніжку адтуль, куды ён яе схаваў, а калі я ўбачыў, пгго гэта была кабалістычная кніга, то я ўзяў яе сабе і, схаваўшыся ў куце, пачакаў, пакуль усе людзі пайіплі і сінагогу замкнулі.
Потым я вылез з сваёй схованкі і чытаў сваю любімую кнігу, не думаючы пра яду і піццё, датуль, пакуль брамнік увечары зноў не адчыніў сінагогу.
Saarei Kedusha, альбо "Брамы святасці", называлася гэтая кніга і змяшчала асноўныя палажэнні псіхалогіі, выключаючы ўсё летуценнае і дзівакаватае. Я абышоўся з гэтым так, як кажуць талмудысты рабі Майера, які меў ерэтыка за настаўніка: Ён знайшоў гранат, з'еў плод, а шалупінне выкінуў.
Такім парадкам я за пару дзён управіўся з маёю кнігай. Аднак замест таго, каб спатоліць маю прагу, кніга яшчэ болей яе распаліла. Я жадаў чытаць кніг гэтакага кшталту яіпчэ болей.
Але таму што я быў занадта сарамлівы, каб адкрыць гэта казальніку вырашыў напісаць яму ліст, у якім выказаў сваю неадольную прагу да гэтае свяшчэннае навукі і таму настойліва прасіў, каб ён падтрымаў мяне з кнігамі.
Я атрымаў ад казальніка вельмі спрыяльны адказ. Ён пахваліў мой запал да гэтай свяшчэннай навукі і запэўніў мяне, што гэты запал пры гэтакай мізэрнай спамозе ёсць відавочнай прыкметаю таго, што мая душа зыходзіць з Оіаш Aziloth (з свету непасрэднага боскага вытоку), тады як душы чыстых талмудыстаў бяруць пачатак з Olain Jezire (з свету тварэння). Таму ён паабяцаў падтрымліваць мяне кнігамі, наколькі зможа.
Але раз ужо ён сам займаўся галоўным чынам гэтай навукаю і мусіў падобныя кнігі заўсёды
мець пад рукою, то пазычаць іх мне ён не мог, аднак дазваляў мне пггудыяваць іх свабодна ў сваім уласным доме.
Хто мог радавацца болей за мяне? Я з удзячнасцю прыняў гэтую прапанову казальніка, амаль не выходзіў з ягонага дому і сядзеў над кабалістычнымі кнігамі ўдзень і ўначы.
Дзве тэзы выклікалі ў мяне асабліва вялікія цяжкасці. Адна была дрэва альбо вобраз боскіх вытокаў дзеля іхных разнастайных завілінаў і складаных узаемінаў. Другая была барада Бога, валасіны якое падзеленыя на разнастайныя класы, кожны мае нешта своеасаблівае і кожная валасіна ёсць адмысловым адводам боскае міласці. Пры ўсіх намаганнях я не мог знайсці ў гэтым ніякага рацыянальнага сэнсу.
Аднак маё пастаяннае наведванне надзвычайна абцяжарвала пана казальніка. Надоечы ён ажаніўся з прывабнай маладою жанчынаю, а як ягоная мізэрная хаціна складалася з аднаго пакою, які адначасова быў і жылым пакоем, і пакоем для заняткаў, і спальняй, і дзе я цэлымі начамі чуйнаваў, то часцяком мая звьшшачуццёвасць прыходзіла ў сутыкненне з пачуццёвасцю казальніка. Ён думаў аб сродку, як бы годным спосабам пазбавіцца ад кабаліста-пачаткоўца. Таму аднаго разу ён мне сказаў: "Я заўважаю, пгго Вам занадта турботна дзеля кніг праводзіць свой час пастаянна ў мяне, па-за сваім домам. Вы можаце, з Богам, браць асобныя кнігі з сабою дадому і спакойна іх штудыяваць".
Большага мне і не трэба было жадаць. Такім парадкам я браў у казальніка кнігі адну за ад112
ною дадому і ппудыяваў іх датуль, пакуль не пачаў лічыць, што авалодаў усёй кабалою. Я не задаволіўся толькі спазнаннем ейных прынцыпаў і разнастайных сістэм, але таксама імкнуўся належным чынам выкарыстаць іх. У Свяшчэнным Пісанні альбо ў Талмудзе не сустракалася ніводнага месца, таемны сэнс якога я не здолеў бы разблытаць з дапамогаю кабалістьгчных прынцыпаў і з найвялікшым спрытам.
Кніга з назваю Schaarei Ora ("Брамы святла") была мне вельмі дарэчы. У гэтай кнізе пералічваюцца разнастайныя імёны кожнай з дзесяці сафіротаў' (галоўны прадмет кабалы), кожная з якіх мае сотню альбо болей імёнаў. У кожным слове біблейскага сціха альбо месца ў Талмудзе знаходзіў я, такім чынам, імя якойсьці сафіроты. Раз ужо я цяпер ведаў уласцівасць кожнае сафіроты і ейную сувязь з астатнімі, то я лёгка мог вывесці з камбінацыі імёнаў ейнае дзеянне.
Тлумачу гэта на кароткім прыкладзе: Я знайшоў у згаданай кнізе, што імя Ягова (Jehova) прадстаўляе шэсць найвышэйшых сафіротаў (тры першыя не лічацца), то бок асобу боства generis masculini, аднак слова Koh абазначае шахіну2 альбо асобу боства generis feminini,
1 сафірота (Sephiroth, Sephirot, Sefirot, Sefiroth) габрэйскае абазначэнне дзесяці боскіх эманацыяў (выпраменьванняў) у кабалістычным Дрэве Жыцця.
2 Паняцце "піахіна" (Schechina, Shekinah, Shechinah, Shechina, Schechinah) y юдэйскай рэлігіі абазначае "прыселпе, прьпул" Яговы ў Ізраічі, які след разумець як увасабленне прысутнасці Бога у ягоным народзе. Спектр значэнняў
а слова Amar паказвае на плоцевую сувязь. Я выклаў гэтыя словы Koh amar Jehova наступным чынам: Ягова злучаецца з шахінаю і гэта ёсць архікабалістычнасць і да т. п. Чьггаючы гэтае месца ў Бібліі, вымаўляючы гэтыя словы і прытым разважаючы пра гэты іхны таемны сэнс, я ні пра што іншае не думаў, як пра тое, што паміж гэтымі боскімі сужэнцамі адбываецца сапраўдная сувязь, ад якое ўвесь свет чакаціме благаславення. Хто здолее спыніць нясгрымную сілу ўяўлення, калі яна не кіруецца розумам?
3 кабалою Maschiith (maafiit), альбо практычнай кабалою, мне не гэтак пашанцавала, як з тэарэтычнаю. Казальнік выхваляўся, праўда, не публічна, але казаў кожнаму потайкам, што ён, маўляў, у гэтай справе майстар, у асаблівасці, ён удаваў roeh weeno neroh (roe weeno nir'a) ("усё бачыць, але самому быць нябачным для іншых"), то бок магчы зрабіць сябе нябачным.
Да гэтага фокусу я быў асабліва прагны, будучы маладым чалавекам, я хацеў магчы беспакарана практыкаваць на сваіх прыяцелях пэўныя віды свавольства. V прыватнасці, я накідаў план, як праз гэты сродак утаймаваць маю злую цешчу. Дзеля гэтага я ўмольваў казальніка паведаміць мне гэтую таямніцу. Я ўдаваў, быццам мой намер тварыць толькі дабро і прадухіляць зло. Казальнік даў сябе схіліць да гэтага, але адначасова сказаў мне, што гэта за-
укчючае шэраг пабочных значэнняў, гэтакіх як "спакой", "шчасце", "святасць" альбо "мір", гэта прыкметы, якія характарызуюць абсяг уздзеяння прысутнасці Бога.
патрабуе з майго боку пэўнае падрыхтоўкі. Тры дні запар я мусіў пасціць і ўсе дні некалькі разоў займацца Ichudim1. Гэта формулы кабалістычных модлаў, таемны сэнс якіх мае на мэце спарадзіць у інтэлектуальным свеце плоцевае яднанне, праз што павінна ўзмацняцца пэўнае ўздзеянне на фізічны свет.
Я ўсё выконваў з радасцю, тварыў заклінанні, якім ён мяне навучыў, і з усёй упэўненасцю лічыў, што цяпер я нябачны. Я неадкладна паспяшаўся ў Beth Hamidras (Bet Hamidrasch)2, to бок y габрэйскую акадэмію, падышоў да аднаго з маіх прыяцеляў і ўляпіў яму добрую аплявуху. Ен, аднак, не паленаваўся і ў адказ заляпіў мне гэтакую сама ды з гакам. Я збянтэжыўся, не мог уцяміць, як ён здолеў мяне раскрыць, я ж выконваў прадпісанні казальніка найдакладнейшым чынам; аднак жа, думаў я, мабыць, я мог нешта незнарок пакінуць па-за ўвагаю. Дзеля гэтага я вырапіьгў гэтую аперацьпо правесці наноў, але я не хацеў зноў рызыкаваць з аштявухаю, а пайшоў у акадэмію толькі для таго, каб паназіраць за сваімі прыяцелямі проста як глядач. Як то.лькі я ўвайшоў, да мяне адразу падышоў адзін і паказаў мне складанае месца ў Талмудзе, каб я яго растлумачыў. Я стаяў зусім збянтэжаны і ў роспачы праз маю няздзейсненую надзею.
1 Jichudim (Yichudim, іўр. "яднанні") адмысловая форма юдэйскае медытацыі ў кабалістычным юдэйскім містыцызме, якая сведчыць пра яднанні паміж мужчынскім і жаночым у нябеснай сафіроце.
2 іўр. "Дом вучобы".
Пасля таго я пайшоў да казальніка і апавясціў яго аб сваёй марнай спробе. He пачырванеўшы, ён зусім дзёрзка мне адказаў: "Калі вы выконвалі ўсе мае прадпісанні, то я не ведаю, чым інакш гэта растлумачыць, як толькі тым, пгго вы няздатныя да такога ўбрання вашага бачнага цела". 3 глыбокім смуткам я мусіў цалкам адмовіцца ад надзеі зрабіцца нябачным.
За гэтай няспраўджанай надзеяй хутка прыйшоў новы падман. У прадмове да Кнігі Rasiel (Raziel)', якую гэты анёл быццам даў нашаму прабацьку Адаму пры выгнанні яго з раю, я знайшоў прадвесце, пгго той, хто захоўвае гэтую кнігу ў сваім доме, забяспечыць сябе праз гэта ад пажару. Неўзабаве праз пажар, які здарыўся па суседстве, полымя ахапіла і мой дом, і анёл Разіэль мусіў з агнём пайсці да неба.
Незадаволены літаратурным пазнаннем гэтае навукі, я спрабаваў пранікнуць у ейны дух. Тут я заўважыў, што ўсягэтаянавука, каліяназаслугоўвае гэтую назву, утрымлівае нішто іншае, як таямніцы прыроды, схаваныя ў форму баек і алегорыяў. Вось я й намагаўся адшукаць гэтыя таямніцы ды праз гэта ўзвысіць сваё чыста чітаратурнае пазнанне да пазнання рацыянальнага.
Але ажыццявіць гэта я мог толькі зусім не дасканалым чынам, бо з навук увогуле я меў тады
1 Разіэль (іўр. "Таямніца Бога") анёл юдэйскае міфалогіі, анёл таямніцаў, найвышэйшы ў анёльскай гіерархіі. Паводле падання, ён аўтар кнігі "Raziel", якая змяшчае ўказанне да пабудовы Ноева Каўчэга. Сцвярджаецца, што кніга напісаная на мове і пісьмом анёлаў і таму не можа быць расшыфраванаю.
зусім мала паняццяў. I ўсё ж такі праз уласныя разважанні я натрапіў на шмат якія ўжытковыя адпаведнікі гэтага кптгалту. Так, напрыклад, я адразу насвятліў сабе першую інстанцыю, з якое кабалісты зазвычай пачынаюць сваю навуку.
Менавіта: перш чым быў створаны свет, боская істота запоўніла адна ўсю бясконцую прастору. Але тады Бог захацеў стварыць свет дзеля таго, каб выявіць свае ўласцівасці, якія, акрамя Яго, датычацца іншых істот; дзеля гэтае канчатковае мэты ён абмежаваў самога сябе да цэнтра дасканаласці і затым завёў у астатнюю пустую прастору дзесяць канцэнтрычных колаў святла, з якіх пасля ўзніклі разнастайныя фігуры (Parzoffim)' градацыі ажно да сённяшняга пачуццёвага свету.
Я ніякім чынам не мог сабе ўявіць, што ўсё гэта мусіла быць праўдаю ў прамым сэнсе слова, як гэта сабе ўяўляюць амаль усе кабалісты. Гэтаксама мала я мог сабе ўявіць, што перш чым быў створаны свет, мінуў нейкі час, бо я ведаў з сваёй More Newochim2, што час ёсць усяго толькі
1 Parzufim (Partzufim, Partsufim, адз. лік Partzuf/Parzuf твар), (іўр. боскія "ўвасабленні/ вобразы/ абліччы/ формы/ абрысы") гэтым тэрмінам у юдэйскай кабале паводпе вучэння Ісака Лурыя (1534-1572) абазначаюць пяць абліччаў, вобразаў альбо архетыповых асобаў, у якія пераўтвараюцца 10 сафіротаў пасля таго, як у працэсе стварэння пачалося біццё судзінаў (Schvirat ha-Kelim).
2 MoreNewochim(MoreNevuchim,MorehNevukhim,Moreh Nebuchim) {іўр. "Даведнік/ праваднік збянтэжанага") галоўны філасофскі твор сярэдневяковага юдэйскага вучонага Майманіда (1135 /1138-1204 тт.), у якім аўтар выкладае сваё меркаванне датычна карэнных рэлігійных
мадыфікацыяй свету і, такім чынам, без яго ўяўляцца не можа.
Я не мог сабе ўявіць, каб прастору, хоць і бясконцую, Бог запоўніў; і яшчэ каб ён, як бясконца дасканалая істота, сваю ўласную дасканаласць быццам цыркулем абмежаваў у сваім цэнтры.
Я ж спрабаваў растлумачыць сабе ўсё гэта наступным чынам: не паводле часу, а паводле сваёй неад'емнай сутнасці Бог ёсць умовай існавання свету, а не наадварот. Усе прадметы, апрача Бога, як паводле іхняй сутнасці, гэтак і паводле іхняга існавання, павінны былі залежаць ад Яго, як іхняй першапрычыны. Стварэнне свету магчыма было, такім чынам, зразумець не як параджэнне з нічога і не як тварэнне з нечага ад Яго адасобленага, а толькі як тварэнне з Самога Сябе. А раз ужо істоты маюць розную сгупень дасканаласці, то мы, каб растлумачыць спосаб іхняга ўзнікнення, павінны прыняць розныя ступені абмежавання боскае істоты. Калі ж гэтае абмежаванне павінна разглядацца наўпрост ад бясконцае істоты і да матэрыі, то пачатак гэтага абмежавання мы ўяўляем сабе як цэнтральны пункт (найніжэйшы пункт) бясконцага.
Напраўду кабала ёсць нічым іншым, як пашыраным спіназізмам, у якім не толькі ўвогуле тлумачыцца ўзнікненне свету з абмежавання боскае істоты, але таксама выводзіцца ўзнікненне
і філасофскіх пытанняў. Майманід сцвярджаў, што юдэйская традыцыя пры правільнай інтэрпрэтацыі, то бок беручы пад увагу непазбежную вобразнасць мовы, у тым піку мовы біблейскай, адпавядае рацыянапьнаму пазнанню.
кожнага кшталту істот ды іхняе дачыненне да ўсіх іншых з адмысловае ўласцівасці Бога. Бог, як апоіттні суб'екг і апошняя першапрычына ўсіх істот, мае імя Ensoph’ (бясконцае, разглядаемае само па сабе, з якім нішто не можа быць суаднесенае2. Аднак у дачыненні да бяскондых істот яму прыггісваюць пазітыўныя ўласцівасці, якія кабалісты скарачаюць да дзесяці і якія называюцца дзесяццю сафіротамі. У кнізе Panics3 рабі Мойшы Кардаверы даследуецца пытанне, ці след лічыць сафіроты самім боствам?
Аднак лёгка ўбачыць, пгго гэтае даследаванне ў дачыненні да боства выклікае не болей цяжкасцяў, чым у дачыненні да ўсялякае іншае істоты.
Дзесяць колаў я разумеў як дзесяць Арыстотэлевых прэдыкаментаў, з якімі я пазнаёміўся ў згаданай More Newochim, як найболей агульных прэдыкатаў рэчаў, без якіх нічога нельга ўявіць іг. д.
Катэгорыі ў самым строгім крытьгчным сэнсе ёсць лагічныя формы, якія датычацца не адно толькі лагічнага, але і ўвогуле рэальнага аб'екта, які без гэтых лагічных формаў немагчыма
1 Ensoph (En Sof, Ein Sof, Eyn Sof, En Soph, Ain Soph) (іўр. "не мае канца") паняцце кабалістычнае містыкі, якое абазначае бясконцае.
2 "...wovon nichts pradiziert werden kann..."
3 Pardes (інакш PaRDeS) акронім для класічнае юдэйскае інтэрпрэтацыі тэкстаў пры вывучэнні Торы. Перпты зьгчны "Р" абазначае Pschat, то бок простае, даслоўнае значэнне. Другі зычны "R" абазначае Rentes, то бок намёк, алегорыя. Трэці зычны "D" абазначае Drasch, то бок інтэрпрэтаванае, гамілетычнае значэнне. Апошні зычны "S" абазначае Sod, то бок таямніца, і мае містычнае, эзатэрычнае значэнне.
ўявіць. To бок яны ўкарэненыя ў самім суб'екце, але прадметам свядомасці яны робяцца толькі праз іхняе дачыненне да рэальнага аб'екта. Таму яны прадстаўляюць сафіроты, якія самі па сабе належаць да Ensoph, аднак іхняя рэчаіснасць выяўляецца толькі праз іхняе адмысловае дачыненне да прадметаў прыроды і праз уздзеянне на гэтыя прадметы, колькасць лагічных формаў магчыма вызначыць у розных дачыненнях парознаму.
Аднак праз гэты спосаб тлумачэння я наклікаў на сябе непрыемнасці. Кабалісты менавіта сцвярджаюць, птго кабала ёсць не чалавечая, а боская навука і калі хто ейныя таямніцы хоча тлумачыць паводле прыроды і розуму, то гэтым самым ён яе зневажае.
To бок чым болей разважлівымі атрымліваліся мае тлумачэнні, тым болей іх накіроўвалі супраць мяне, тым часам як адзінае, што было ў іх боскім, дык гэта тое, што не мела разумнага сэнсу.
Такім чынам я мусіў свае трактаванні трымаць пры сабе. Цэлы твор, які я пра гэта напісаў, я прывёз з сабою ў Берлін і захоўваю яго і сёння як помнік імкненню чалавечага духу да дасканаласці, нягледзячы на ўсе перашкоды, якія ўстаюць на ягоным шляху.
Тым часам мяне гэта не магло задаволіць. Я жадаў убачыць навуку не ўхутаную ў вымыслы, а ў ейным натуральным святле. Я ўжо, праўда, навучыўся чытаць па-нямецку, хоць і вельмі недасканала; але ж адкуль мне было ўзяць у Літве нямецкіх кніг?
На маё шчасце, я даведаўся, што старшы рабін з S., які ў часы свайго юнацтва спыняўся ў Н., дзе вывучаў ііямецкую мову і да пэўнай ступені пазнаёміўся з навукамі, япічэ і сёння займаўся, праўда, употай, навукамі меў неблагую бібліятэку нямецкіх кніг.
Вось я і вырашыў падацца да гэтага старшага рабіна ў S. і прасіць яго аб некалькіх навуковых кнігах. He пераймаючыся ані грапіыма на дарогу, ані фурманкаю (я быў даволі звыклы да гэтакіх падарожжаў і аднаго разу ішоў да W. трыццаць міляў пехатою, каб пабачыць габрэйскаперыпатэтычна-фічасофскую1 кнігу дзясятага стагодцзя) і, не сказаушы пра гэта ніводнага слова сваёй сям'і, я выправіўся ў дарогу да S. пасярод зімы.
Як толькі я туды дабраўся, я пайшоў да старшага рабіна, сказаў яму пра свой клопат і ўмольна папрасіў падтрымкі. Ён здзівіўся, бо на працягу апошніх трыццаці аднаго года, як ён вярнуўся з Нямеччыны, яшчэ не знайшлося ніводнага чалавека, які б звярнуўся да яго з просьбаю гэтакага кшталту, і паабяцаў пазычыць мне колькі старых нямецкіх кніг. Найвыдатнейшымі сярод іх былі старая "Оптыка" ды "Фізіка" Штурма2.
1 "перыпатэтычны" ад Peripatos, назвы філасофскае шкопы паслядоўнікаў Арыстотэля. Як і іншыя філасофскія школы Афінаў (Акадэмія, Стоа, Кепас) пікола перыпатэтыкаў атрымала сваю назву паводле месца, дзе праходзілі заняткі, у гэтым выпадку ад Перыпатаса, мясцовасці паблізу Афінаў.
2 Ідзецца, імаверна, пра Егана Крыіптафа Штурма (1635-1703), нямецкага астранома і матэматыка і адзін
з ягоных твораў, менавіта "Physica electiva sive hypothetica", выдадзены ў 1697 годзе.
Я не ведаў, як выказаць сваю падзяку гэтаму слаўнаму старшаму рабіну, схаваў гэтыя кнігі і радасны вярнуўся дадому.
Пасля таго як я іх праштудыяваў, у мяне расплюшчыліся вочы. Я цяпер верыў, што атрымаў'ключ ад усіх таямніц прыроды, бо ведаў, як узнікае навальніца, раса, дождж і г. д.
Я горда глядзеў на ўсіх астатніх, хто гэтага яшчэ не ведаў, зверху ўніз, смяяўся з іхніх забабонаў ды прымхаў і браўся адукаваць іх у іхніх уяўленнях ды прасвятліць іхні розум.
Але гэта не ўсюды ўдавалася. Аднаго разу я паспрабаваў давесці аднаму талмудысту, пгго Зямля круглая і мы маем антыподаў. Аднак ён мне запярэчыў, што гэтыя антьшоды абавязкова павінны ўпасці!
Я мусіў доўга дэманстраваць, пгго падзенне целаў адбываецца не ў нейкім пэўным напрамку ў пустой прасторы, а ў напрамку цэнтра Зямлі і што паняцці "верх" і "ніз" абазначаюць толькі аддаленасць ад гэтага цэнтра і набліжанасць да яго. Але ўсё было дарэмна, талмудыст застаўся пры тым меркаванні, шго гэта неабгрунтаванае і бязглуздае сцвярджэнне.
Аднойчы я выправіўся з сваімі сябрамі на шпацыр. Якраз на нашай дарозе ляжала каза. Я стукнуў казу некалькі разоў сваім кійком; мае сябры папракнулі мяне жорсткасцю. Аднак я запярэчыў: "Што, жорсткасць? Ці вы лічыце, што каза адчувае боль, калі я яе б'ю? Вы тут моцна памыляецеся. Каза ёсць (паводле Штур-
ма, які быў картэзіянцам1) усяго толькі машынаю".
Сябры шчыра пасмяяліся з гэтага і сказалі: "Хіба ж ты не чуеш, пгго каза крычыць, калі ты яе б'еш?" На што я адказаў: "Так, вядома, яна крычыць; але ж калі вы стукнеце ў барабан, ён таксама закрычыць".
Яны падзівіліся майму адказу і неўзабаве ў цэлым горадзе ўсе ведалі, што я з'ехаў з г.лузду і сцвярджаю: каза ёсць барабанам.
Ад добрага старшага рабіна з S. я пасля атрымаў яшчэ дзве медыцынскія кнігі, менавіта, анатамічныя табліцы Кульмуса2 і "Gaziopilatium" Voits'a. Апошняя кніга буйны медыцынскі слоўнік, які змяшчае не толькі тлумачэнні з усіх частак медыцыны, але і кароткае апісанне спосабаў іхняга разнастайнага прымянення. На ўсялякую хваробу можна знайсці, напрыклад, акрамя ейнага апісання, яшчэ і прычыны, сімптомы, спосаб лекавання, нават прыстойныя рэцэпты. Гэта быў ддя мяне сапраўдны скарб; я праппудыяваў кнігу і лічыў, што ўжо вачодаю ўсёй медыцынскай навукаю і з'яўляюся бездакорным урачом.
1 Тэрмін "картэзіянства" паходзіць ад лацінізаванага імя французскага філосафа, матэматыка і фізіка Рэнэ Дэкарта (Retie Descartes, па-лацінску Renatus Cartesius). Дэкарт быў прыхільнікам анапітычнага метаду ў матэматыцы, метаду радыкальнага сумневу ў фічасофіі, механіцызму ў фізіцы.
2 Еган Адам Ку.льмус (1689-1745) нямецкі анатам, урач, прафесар медыцыны і фізікі ў Акадэмічнай Гімназіі ў Данцыгу, аўтар " Анатамічных табліц" (Anatomische Tabellen, nebst dazu gehoerigen Aninerckungenвыдадзеных y 1725 r.
Я не хацеў, аднак, абмяжоўвацца голаю тэорыяй, а вырашыў дастаткова скарыстацца ёю. Я наведваў пацыентаў, вызначаў паводле абставін і сімптомаў усе хваробы ды іхнія прычыны, а таксама выпісваў з Божае ласкі рэцэпты. Гэта, аднак, праходзіла вельмі весела. Калі мне пацыент казаў пра сімптомы сваёй хваробы, я адгадваў з гэтага саму хваробу і ўжо далей пераходзіў да наяўнасці астатніх сімптомаў. Калі хворы казаў, нгто ён нічога з гэтага не адчувае, я ўсё роўна ўпарта сцвярджаў, што сіміггомы прысутнічаюць. Часам гэта выг.лядала так:
Я: Табе таксама баліць галава.
Пацыент: He.
Я: Але табе мусіць балець галава.
А як шмат якія сімптомы для некаторых хваро баў былі агульнымі, то я часцяком дзейнічаў quid pro quo'. Утрымліваць рэцэпты ў галаве я ніколі не мог, то бок калі я непгга выпісваў, то мусіў спачатку пайсці дадому і даведацца ў сваім Gaziopilatiuni'e.
Нарэшце я нават пачаў сам гатаваць медыкаменты па прадпісанні Volts'а. Можна сабе ўявіць, якімі яны ўдаваліся. Усё ж такі гэта .мела той добры вынік, што я ўсведамляў: быць практычным урачом значыла яшчэ, пэўна ж, крыху болей, чым я тады разумеў.
1 лац. "адно замест другога" апьбо "адно праз другое".
ПЯТНАЦЦАТЫ РАЗДЗЕЛ
Кароткі выклад юдэйскае рэлігіі ад ейнага ўзнікнення да навейшага часу
Для разумення гэтае часткі майго жыццяпісу, датьгчнай да маіх поглядаў на рэлігію, я мушу спачатку выкласці кароткую прагматычную гісторьпо юдэйскае рэлігіі і перш за ўсё сказаць пра паняцце рэлігіі ўвогуле і пра розніцу паміж натуральнай і пазітыўнай рэлігіяй.
Рэлігія ўвотуле ёсць выражэннем пачуццяў удзячнасці і глыбокае пашаны і г. д., якія ўзнікаюць з адносінаў паміж дзвюма альбо некалькімі невядомымі нам сіламі і нашымі радасцямі і жалямі. Калі зірнуць на выражэнне гэтых пачуццяў увогуле, не беручы пад увагу адмысловы спосаб гэтага выражэння, то рэлігія ёсць для чалавека натуральнаю. Чалавек заўважае шмат якія цікавыя яму дзеянні, прычыны якіх яму невядомыя, і ўсё ж такі паводле агульнапрызнанага закона дастатковае падставы лічыць сябе вымушаным дапускаць наяўнасць гэтых прычын і выказваць да іх згаданыя пачуцці.
Гэтае выказванне пачуццяў можа мець падставу дваякага кшталту альбо ўяўленне, альбо розум. Альбо прычыны дзеянняў прадстаўляюць сабе па аналогіі ды надаюць ім гэтакія ўласцівасці ў сабе, якія выяўляюцца праз іхнія дзеянні, альбо лічаць іх адно толькі прычынамі пэўных дзеянняў, не жадаючы вызначаць праз гэта іхныя ў сабе ўласцівасці. Абодва гэтыя спосабы ёсць для чалавека натуральнымі; ггершы адпавядае
болей ранняму стану чалавека, апошні стану ягонае дасканаласці.
Розніца паміж гэтымі абодвума спосабамі прадстаўлення мае вынікам яшчэ іншую розніцу паміж рэлігіямі. Першы спосаб прадстаўлення, паводле якога прычыны дзеянняў прымаюцца аднолькава, ёсць маці мнагабоства альбо язычніцтва. Другі ж ёсць падмуркам сапраўднае рэлігіі. Бо калі ўжо спосабы дзеянняў адрозніваюцца адзін ад аднаго, то іхныя прычыны, калі яны мусяць быць падобнымі да іх, таксама павінны прадстаўляцца адрознымі адна ад другое. I наадварот, калі па праўдзе разважаць пра панятак прычыны да гэтых дзеянняў увогуле, не жадаючы вызначыць як прычыну ў сабе (калі яна цалкам невядомая), гэтак і па аналогіі з дапамогаю сілы ўяўлення, то няма падстаў прызнаваць існаванне некалькіх прычын, але трэба прыняць толькі адзіны, цалкам невядомы суб'ект як прычыну ўсіх гэтых дзеянняў.
Розныя філасофскія сістэмы тэалогіі ёсць нічым іншым, як болей падрабязнай распрацоўкаю гэтых розных спосабаў прадстаўлення. Атэістычная сістэма тэалогіі, калі яе гэтак магчыма назваць, поўнасцю адмаўляецца ад выкарыстання паняцця першапрычыны (бо ён паводле крытычнае сістэмы выкарыстоўваецца прынамсі як абавязковая ідэя розуму рэгулятыўна). Усе дзеянні стасуюцца з вядомымі альбо невядомымі адмысловымі прычынамі. Тут нельга прыняць нават сувязі паміж рознымі дзеяннямі, бо інакш падставу гэтай сувязі непазбежна прыйдзецца шукаць па-за самой сувяззю.
Спінозава ж сістэма’, наадварот, дапускае існаванне аднае і той субстанцыі як непасрэднае прьгчыны ўсіх разнастайных дзеянняў, якія павінны разгпядацца як прэдыкаты аднаго і таго жсуб'екта.
Матэрыя і дух у Спінозы ёсць адна і тая субсганцыя, якая выяўляецца то пад адным, то пад другім атрыбутам. Паводле яго, гэтая адзіная субстанцыя ёсць не толькі адзіная магчымая самастойная (незалежная ад вонкавае прычыны), але і адзіная існая сама па сабе істота, чые модусы (modes) (абмежаваныя адмысловым спосабам атрыбуты) ёсць усе гэтак званыя істоты вонкі яго. Кожнае адмысловае дзеянне ў прыродзе стасуецца ў яго не з сваёй бліжэйшаю (якая ёсць адно толькі модус), а непасрэдна з гэтай першапрычынаю альбо субстанцыяй, якая ёсць агу.льнаю для ўсіх існасцяў.
У гэтай сістэме адзінства ёсць рэальным; але разнастайнае ёсць то.лькі ідэальным. У атэістычнай жа сістэме ўсё рыхтык наадварот. Разнастайнае ёсць рэальным, укарэненым у самой прыродзе рэчаў. Адзінства ж, якое заўважаем ва ўладкаванні і заканамернасці прыроды, ёсць адпаведна гэтаму ўсяго то.лькі выпадковым, праз гэта мы акрэсліваем зазвычай нашу адвбльную сістэму дзеля пазнання.
Неспасціжна розуму, як можна Спінозаву сістэму зрабіць атэістычнаю, яны ж наўпрост су-
1 Барух дэ Спіноза (нідэрл. Baruch de Spinoza, партуг. Bento de Espinosa, лац. Benedictus de Spinoza; 1632-1677) нідэрландскі філосаф, меў жыдоўскіх продкаў, роднай моваю была партугальская. Вызнаваў рацыяналізм і лічыцца адным з заснавальнікаў крытыкі Бібліі.
працьстаяць адна адной? V адной адмаўляецца існаванне Бога, а ў другой існаванне свету. Яна павінна такім парадкам хутчэй звацца акасмічнаю сістэмай.
Сістэма Ляйбніцатрымае сярэдзіну паміж абедзвюма вышэйзгаданымі. Усе адмысловыя дзеянні непасрэдна стасуюцца з адмысловымі прычынамі; але гэтыя розныя дзеянні мысляцца ўзаемазвязанымі ў адзіную сістэму і прычыну гэтай узаемасувязі след шукаць у існасці па-за сістэмаю.
Пазітыўная рэлігія адрозніваецца ад натуральнае гэтакім сама чынам, як пазітыўныя грамадскія законы ад натуральных. Пазітыўная рэлігія і пазітыўныя грамадскія законы грунтуюцца на самаздабытым, няясным пазнанні, яны нявызначаныя належным чынам адносна іхняга выкарыстання. Натуральная ж рэлігія і натуральныя законы грунтуюцца на атрыманым ад іншых ясным пазнанні, іхняе выкарыстанне цалкам акрэсленае.
Аднак след дакладна адрозніваць пазітыўную рэлігію ад палітычнае рэлігіі. Першая мае на мэце рэгуляванне і прызначэнне пазнання, то бок настаўленне адносна першапрычыны і пазнанне перадаецца іншаму згодна з ягонымі здольнасцямі гэтак, як ён яго сам успрыняў.
1 Акасмізм {грэч. а"не" і kosmos "свет") вучэнне аб адсутнасці свету, адмаўляе свету самастойнае існаванне.
2 Готфрыд Вільгельм Ляйбніц (Gottfried Wilhelm Leibniz), (1646-1716) нямецкі філосаф, навуковец, матэматык, дыпламат, фізік, гісторык, палітык, доктар заходняга і царкоўнага права ў часы ранняе асветы.
Апошняе ж мае на мэце найперш грамадскую шчаснасць. Пазнанне перадаецца не гэтак, як чалавек яго сам успрыняў, а толькі гэтакім чынам, наколькі яно можа служыць гэтай мэце. Палітыка, толькі як палітыка, зусім мала клапоціцца аб праўдзівай рэлігіі ды праўдзівай маралі. Шкоду ад гэтага магчыма прадухіпіць праз іншыя сродкі адначасовага ўздзеяння на людзей і такім парадкам захоўваць усё ў раўнавазе. Кожная палітычная рэлігія ёсць адначасова пазітыўнаю, але не кожная пазітыўная палітычнаю.
Як натуральная, гэтак і адно пазітыўная рэлігія маюць аднолькава мала таямніц. Бо калі ўжо называць яе таямніцаю, у той час як іншым людзям (дзеля браку здольнасцяў) немагчыма перадаць пазнанне ў той ступені дасканаласці, якой сам дасягнуў, то ў гэтым рэчышчы мусім прыпісаць таямніцы ўсім навукам; у гэтакім разе маем таямніцы матэматыкі, гэтаксама, як і таямніцы рэлігіі. То.лькі палітычная рэлігія можа мець таямніцы, каб праз гэта ўскосным чынам скіроўваць людзей на дасягненне палітьгчнае мэты, пераконваючы, іпто праз гэта яны ляпей за ўсё могуць дасягнуць сваіх прыватных мэтаў, хоць насамрэч гэта не заўсёды так. Існуюць малыя і вялікія таемствы палітьгчнае рэлігіі. Перпіыя заключаюцца ў матэрыяльным пазнанні ўсіх адмысловых аперацый і іхняе ўзаемасувязі паміж сабою. Апошнія ж у пазнанні фармальнага альбо мэты; праз што першыя вызначаюцца. Перпіыя складаюць сутнасць рэлігійных законаў, апОшнія ж змяшчаюць у сабе дух законаў.
Юдэйская рэлігія ўжо пры сваім першым узнікненні ёсць натуральнаю рэлігіяй, якой яе мелі вандроўныя патрыярхі, адрознаю ад язычніцкай, бо ў ейнай аснове замест шматлікіх спасціжных багоў язычніцтва ляжыць адзінства неспасціжнага Бога. Бо таму што адмысловыя прычыны дзеянняў (да якіх рэлігія ўвогуле прычыняёцца) самі па сабе невядомыя, і людзі не лічаць сябе правамоцнымі, каб уласцівасці адмысловых дзеянняў пераносіць на прычыны і праз гэта іх характарызаваць, то застаецца ўвогуле толькі адно паняцце прычыны, якое мусіць стасавацца з усімі дзеяннямі, без разбору. Гэтую прычыну немагчыма вызначыць нават праз дзеянні па аналогіі. Бо дзеянні супрацьпастаўленыя адно аднаму і ўзаемна ліквідуюцца ў адным і тым аб'екце; калі такім парадкам іх усе прыпісваць адной і той жа прычыне, то вызначыць яе будзе немагчыма па аналогіі ні праз адно з гэтых дзеянняў.
Язычніцкая ж рэлігія, якая кожны тып дзеяння стасуе з адмысловай прычынаю, наадварот, можа, што праўда, характарызавацца праз сваё дзеянне. Юдэйская, як пазітыўная рэлігія, адрозніваецца ад язычніцкае тым, пгго яна не толькі палітычная, то бок гэтакая рэлігія, якая мае на мэце грамадскі інтарэс (у супрацьлегласць да праўдзівага пазнання і прыватнага інтарэсу), але і дапасаваная да тэакратычнае формы нацыянальнага кіравання паводле духу ейнага творцы, якая грунтуецца на прынцыпе, што толькі праўдзівая, угрунтаваная на разумным пазнанні рэлігія, таксама можа быць у зго-
дзе з грамадзянскім прыватным інтарэсам. Такім чынам, разглядаемая ў сваёй чысціні, яна не мае таямніцаў ва ўласным сэнсе слова, то бок яна ёсць гэтакая, якую дзеля дасягнення мэты не тое, каб не хацелі адкрыць, але якую не могуць адкрыць усім.
Пасля заняпаду юдэйскае дзяржавы рэлігія сталася аддзеленая ад дзяржавы (якая ўжо не існавала). Рэлігійныя кіраўнікі болей не імкнуліся, як раней, да таго, каб рэлігію ў ейным адмысловым прымяненні прыстасаваць да дзяржавы, але іхні клопат быў скіраваны адно на тое, каб захаваць рэлігію, ад якое цяпер залежала існаванне нацыі. Ахопленыя нянавісцю да тых нацый, якія знішчылі іхнюю дзяржаву, ды кпаііоцячыся аб тым, каб разам з заняпадам дзяржавы не заняпала рэлігія, яны дзеля захавання і пашырэння іхняе рэлігіі зрабілі наступныя захады.
1. Устанаўленне ўспадкаванага ад Майсея метаду тлумачэння законаў і выкарыстанне іх у адмысловых выпадках. Гэты метад не ёсць тым, які кіруецца розумам, каб мадыфікаваць законы паводле іхняе мэты, часу і абставінаў, але тым, які грунтуецца на пэўных правілах, маючы на ўвазе запісаны тэкст.
2. Законная сіла, нададзеная праз гэты метад новым прынятым рашэнням і вердыктам, праз якую яны ўзвысіліся да аднолькавага раніу са старымі законамі. Можна лёгка сабе ўявіць, праз якую хітрамудрую дыялектыку прапіхаюць гэта ажно да нашых часоў і якая велізарная колькасць законаў, звычаяў і ўсялякіх нікчэмных цырымоній прычынілася да гэтага.
Згодна з гэтым гісторыю юдэйскае рэлігіі можна з поўным правам падзяліць на пяць асноўных эпох. Першая эпоха гэта натуральная рэлігія ад прабацькоўскіх часоў да Майсея пасля зыходу з Егіпта. Другая ахоплівае пазітыўную альбо адкрытую рэлігію ад Майсея да часоў Вялікага Сабору (Keneseth Hagdola)'. Гэты сабор след уяўляць сабе не як сход тэолагаў пэўнага часу, але гэтак называюць тэолагаў цэлай эпохі ад часу разбурэння першага храма2 да напісання Мішн (Misna, Mischna)3, адкуль былі першыя меншыя прарокі (Агей, Захарыя, Малахія і г. д.,
1 Keneseth Hagdola (інакш Knesset Ha-Gdola, іўр. "Вялікі Сход") апісаны ў Бібліі, у кнізе Нээміі. Гэты сход жыдоўскае рады адбыўся ў V стагоддзі да н.э. у Ерусаліме пад старшынствам Эздры (адзін з галоўных юдэйскіх святароў) і Нээміі (ерусалімскі губернатар) пасля вяртання жыдоў з вавілонскага палону.
2 У 960 годзе да н. э. цар Саламон паставіў на гары Морыя (Храмавай гары) Першы Храм, які быў разбураны ў 586 годзе да н. э. царом Вавілона Навухаданосарам II. Вярнуўшыся з вавілонскага палону, юдэі збудавалі Другі Храм, які праіснаваў звыш 500 гадоў і цалкам перабудаваны царом Ірадам (у 34-7 гадах да н. э.). Ерусалімскі храм, які быў адным з самых пышных збудаванняў свайго часу, стаў сімвалам Ерусаліма, увасабленнем ягонай моцы і велічы. Святыня была цалкам разбураная ў 70 годзе рымскім імператарам Тытусам.
3 Мішна (Іўр. "паўтарэнне") першы пісьмовы тэкст, які змяшчаў асноватворныя рэлігійныя прадпісанні артадаксальнага юдаізму, частка вуснага закону, перададзенага, паводле традыцыі, Усявышнім Майсею на гары Сінай разам з Пяцікніжжам (пісьмовай Тораю). 3 цягам часу, калі ўзнікла небяспека, што вуснае вучэнне будзе забытае, мудрацы вырашылі запісаць яго ў выглядзе Мішны. Мішна была сабраная і адрэдагаваная ў канцы II пачатку Ill ст.
да якіх яшчэ прылічваюць да ста дваццаці старых) і аттошні Сімяон Набожны. Гэтыя прарокі, як і іхныя папярэднікі, ад часоў Ёшуа', паклалі ў аснову Майсеевыя законы і дадалі яшчэ, згодна з часам, абставінамі і традыцыйным метадам, новыя законы; кожная спрэчка, якая ўзнікала ў сувязі з гэтым, вырашапася бо.льшасцю галасоў.
Трэцяя эпоха доўжыцца ад напісання Мішны рабінам Ягудаю Святым2 да напісання Талмуда мудрацамі Rabine і Rabassi3. Да самай гэтае эпохі лічылася недапушчальным складаць пісьмовыя законы дзе.ля таго, каб яны не трапілі ў рукі тым, хто не здолее імі карыстацца. Аднак рэбэ Ягуда Ганасі (Jehuda Hanassi)4, альбо, як яго яшчэ інакш завуць, Рабену Гакадэс (Rabbenu Hakades), заўважыў, птго законы праз іхнюю разнастайнасць могуць лёгка забыцца, таму ён дазволіў
1 Josua/Joshua/Jeshua/Jehoschua ben Nun Ісус Навін, паслядоўнік Майсея, узначаліў ізраільцянаў на заваяванне краіны Ханаан.
2 Ягуда Святы/Набожны (Jehuda ben Samuel he-Chasid; ка.ля 1140-50-1217) нямецка-жыдоўскі вучоны, пісьменнік, філосаф, мараліст. Адзін з найболей знакамітых прадстаўнікоў руху ашкеназскіх хасідаў унутры юдэйства, якія рацыянальнай рабінскай вучонасці супрацьпастаўлялі містычна-духоўную набожнасць, аскезу, шанаванне пакутнікаў.
3 Rabine (інакш: Rabina I, Rawina I) і Rabassi (інакш: Raw Aschi, Rav Aschi) адны з выбітных рэдактараў вавілонскага Талмуда ў IV-V стст.
4 Jehuda ha-Nasi (Juda I) (каля 165-217), юдэі называлі яго яіпчэ Rabbeinu haKadosch, пгго значыць "наш любімы/ святы рэбэ" альбо таксама "рэбэ" "настаўнік". Гэтым надзвычайным становішчам у юдэйстве ён абавязаны сваёй роляю рэдактара Мішны складовае часткі Талмуда.
сабе дзеля захавання ўсіх астатніх законаў адзін закон пераступіць, то бок закон аб пісьмовым выкладанні, прытым узяў за аснову месца з псалмоў: "Здараюцца акалічнасці, у якіх Богу бывае пажадана, калі чалавек пераступае законы". Ён жыў у часы Антаніна Пія', быў багаты і для гэтакага занятку валодаў неабходнымі здольнасцямі. Ен склаў Мііпну, у якой выкладае Майсеевыя законы згодна з традыцыйным альбо рацыянальным т.лумачэннем. Часам там сустракаюцца гэтакія законы, пра якія бывае многа спрэчак.
Гэты твор падзелены на шэсць асноўных частак. Першая частка змяшчае законы, датьгчныя да ральніцтва і садоўніцтва, другая частка законы, датычныя да святаў і святочных дзён. Трэцяя частка ахоплівае гэтакія законы, якія вызначаюць дачыненні палоў адно да аднаго (шлюб, скасаванне шлюбу і да т. п.). Чацвёртая частка ўключае законы, у якіх ідзецца гаворка пра юрыдычную навуку, пятая гаворыць пра служэнне ў храмах і пра ахвяраванні і шостая змяшчае законы аб ачышчэнні.
Але таму што Мішна складзена надта падрабязна і без каментароў зразумець яе немагчыма, то натуральна, што праз нейкі час павінны былі ўзнікнуць сумненні і спрэчкі як пра само трактаванне Мішны, гэтак і пра спосаб ейнага выкарыстання ў гэтакіх выпадках, якія ў ёй недастат-
1 Антанін Пій (ллц. Titus Aurelius Fulvus Boionius Arrius Antoninus Pius) рымскі імператар, правіў з 138 па 161 ГОД.
кова вызначаныя. Усе гэтыя сумненні ды іхнія развязванні, спрэчкі ды вырашэнні былі нарэшце сабраныя ў Талмудзе згаданымі мудрацамі Rabine і Rabassi, і гэта ёсць чацвёртаю эпохай юдэйскага заканадаўства.
Пятая эпоха пачынаецца ад прыняцця Талмуда і працягваецца да нашага часу, і гэтак давеку (sz diis placet1), да прыходу Месіі. Але з прыняццем Талмуда рабіны не сталі бяздзейнымі, яны хоць і не могуць нічога мяняць ні ў Міпше, ні ў Талмудзе, аднак занятак іхні палягае ў наступным: абедзве кнігі тлумачыць гэтак, каб яны адна адной адпавядалі (што напраўду не ёсць дробяззю, бо паводле звышдасканалай дыялектыкі адзін рабін заўсёды знойдзе супярэчнасці ў тлумачэннях іншага рабіна), выблытваць прыдатныя на кожны выпадак законы з лабірынту розных меркаванняў, выкладаў, спрэчак і скасаванняў піпюбу; і, нарэшце, праз усе законы, пгго дагэтуль засталіся нявызначаныя, выводзіць новыя законы для новых выпадкаў, карыстаючыся, як ключом, ужо вядомымі, і скласці дасканалую кнігу законаў.
Гэтак злоўжываюць натуральнай па паходжанні, рацыянальнай рэлігіяй. Юдэй не мае права ні есці, ні піць, ні спаць з сваёй жонкаю, ні спраўляць сваю натуральную патрэбу, не выконваючы велізарнае колькасці законаў. Толькі з кніг пра забой жывёлы (асаблівасці нажа ды абследаванне вантробаў) можна скласці бібліятэку, якая, напэўна, наблізіцца да Алек-
1 si diis placet (лац.) капі багі пажадаюць.
сандрыйскай1. А піго ж казаць пра велізарную колькасць кніг, якія гавораць пра гэтакія законы, што болей не ўжываюцца, як, напрыклад, законы аб ахвяраванні і ачышчэнні і г. д.? Пяро выпадае з маёй рукі пры ўспаміне, што я і шмат хто з мне падобных праводзяць найлепшыя гады, калі сілы б'юць цераз край, займаючыся гэтай смяротна нуднаю справай, і начамі не спяць, каб прыўнесці сэнс туды, дзе няма ніякага сэнсу, ужыць досціп, каб выявіць супярэчнасці, дзе нельга было знайсці ніякіх супярэчнасцяў, і, ужываючы кемлівасць, зняць іх там, дзе яны відавочна сустракаюцца, гнацца за ценем праз доўгі шэраг высноў і будаваць паветраныя замкі.
Злоўжыванне рабінізму мае, як бачым, падставу: 1) у штучным метадзе выкладання Святога Пісання; які ад натуральнага адрозніваецца праз тое, што калі натуральны метад абапіраецца на грунтоўнае веданне мовы і на праўдзівы склад думак заканадаўцы, беручы пад увагу вядомыя з гісторыі тагачасныя абставіны, дык штучны метад прыдуманы хутчэй дзеля законаў, дадзеных у кожных асобных часавых абставінах.
Рабіны глядзяць на Святое Пісанне не толькі як на крыніцу, заснаваную на Майсеевых законах і прыдатную для вывядзення на ейнай падставе законаў паводле рацыянальнага метаду, але і як на сродак для складання імі самімі законаў, за-
1 Александрыйская бібліятэка самая славутая бібліятэка антычнасці знаходзілася ў егіпецкай сталіцы Александрыі. Была заснаваная пры егіпецкім цары Пталемеі I (305-283 да н.э.) і праіснавала прыкладна да часоў позняе антычнасці (~ III ст. н.э.).
патрабаваных часам. Штучны метад ёсць тут, як і кожны іншы гэтага кшталту, адно толькі сродкам прынамсі вонкавага злучэння новых законаў з старымі, каб праз гэта яны знайпші чыннае прызнанне ў нацыі і каб праз гэта было магчыма законы звесці да прынцыпаў, падзяліць на класы і такім парадкам лепш захаваць у памяці. Ніводны разважлівы рабін не паверыць, што законы, суаднесеныя гэтакім чынам з месцамі з Святога Пісання, выражаюць сапраўдны сэнс гэтых месцаў, на запыт ён хутчэй адкажа: "Гэтыя законы запатрабаваныя часам і адно толькі з згаданых прьгчын суадносяцца з гэтымі месцамі".
2 ) У звычаях і норавах другіх нацый, якія жылі па суседстве з жыдамі альбо пасля заняпаду сваёй дзяржавы былі раскіданыя, і чые звычаі і норавы яны мусілі ўспрыняць, каб не зусім выклікаць агіду. Законамі гэтакага кшталту ёсць, напрыклад, не агаляць галаву (прынамсі ў святых месцах і на святой імшы); мыць рукі (перад ядой і малітвай), пасціць цэ.лы дзень да заходу сонца, штодзень чытаць пэўнуто колькасць малітваў, паломніцтвы, абход алтара і да т. п., відавочна арабскага паходжання.
Таксама і праз нянавісць да гэтакіх нацый, якія разбурылі іхнюю дзяржаву і якія прымусілі іх зведаць усялякі прыгнёт, жыдамі былі ўспрынятыя розныя звычаі, сярод іншых шматлікія рэлігійныя звычаі, супрацьлеглыя грэцкім і рымскім.
Тут рабіны бралі за ўзор самі Майсеевыя законы, якія часткова супадалі з некалі ўкаранёнымі егіпецкімі законамі, часткова супярэчылі ім,
як гэта грунтоўна паказаў славуты Майманід у сваім творы More Newochim.
Дзіўна тое, што пры ўсіх рабінскіх адхіленнях адносна практычнае часткі, то бок законаў і звычаяў, тэарэтычная частка альбо юдэйская тэалогія ўсё яшчэ захавалася чыстаю. Хай Айзэнменгер1 гаворыць, птго хоча, гэтак можна на неабвержнай падставе давесці, што ўсе абмежаваныя вобразныя ўяўленні аб Богу і ягоных уласцівасцях маюць за сваю аснову імкненне прыстасаваць паняцці тэалогіі да вульгарнага розуму. У гэтым яны кіраваліся прынцыпам, які яны самі ўстанавілі, маючы на ўвазе Святое Пісанне: у Святым Пісанні выкарыстоўваецца мова простага чалавека, то бок рэлігійныя і маральныя пог.ляды і дзеянні, як непасрэдная мэта тэалогіі, могуць гэтакім спосабам найлепш распаўсюджвацца. Прытым вульгарнаму розуму яны прадстаўляюць Бога, як зямнога караля, які з сваімі міністрамі ды кабінетнымі дарадцамі, анёламі раіцца аб кіраванні светам. Але адукаваны розум яны імкнуцца пазбавіць усіх антрапаморфных уяўленняў аб Богу, гаворачы: "Прарокі моцна рызыкавалі, прадстаўляючы Творцу падобным да свайго тварэння, як гэта напісана, напрыклад, у кнізе Езэкііля2 (раздзел 2,
' Ёган Андрэас Айзэнменгер (ням. Johann Andreas Eisen­menger) (1654-1704) прафесар іўрыту ў Гайдэпьбергскім унівесітэце. Лічыцца пачынальнікам антысемітызму ў Новым часе.
2 Кніга Езэкііля была напісаная ў Вавілоне ў 600-560 гт. да н.э., як частка юдэйскае Бібліі (Танаху) і хрысціянскага Старога Запавету. Кніга апавядае пра дзеянні прарока 138
сціх 26): "А на троне было падобнае да чалавека ўяўленне"1.
Я раскрыў злоўжыванні рабінаў адносна рэлігіі без усялякае староннасці, аднак жа і не павінен замоўчваць усё іхняе добрае і дзейнічаць з імі гэтаксама бесстаронна справядліва. Параўнайце то.лькі Мухамадава2 апісанне ўзнагароджання набожных з рабінскім уяўленнем аб гэтым. У Мухамада гаворыцца:
"Тут (у раі) столькі чаш, як зорак на небе. Маладыя дзяўчыны і юнакі наліваюць і прыслужваюць ля стала. Дзяўчыны гэтакай прыгажосці, піто перасягае ўсялякую сілу ўяўлення. Калі адна з гэтых дзяўчын з'яўляецца на небе альбо ў начным паветры, то свет ад гэтага робіцца ясным, няйначай, быццам свеціць сонца; а калі яна плюе ў мора, то яна ператварае салёную ваду ў мёд, a горыч у слодьгч. Вада, малако, мёд і белае віно робяцца рэкамі, якія ўвільгатняюць гэтае салодкае прабыванне. Глей гэтых рэк складаецца з духмяных мускатаў, а галька з перлінаў і яхантаў. Анёл Гаўрыіл адчыніць вароты раю набожным мусульманам. Першае, што ім трапіць на вочы, будзе стол з дыяментаў гэтакай вялізарнае даўжыні, пгго патрэбна семдзесят тысяч дзён,
Езэкііля, які належаў да першае грутты ізраільцянаў, зведзеных у Вавшонскі палон. Езэкііль быў ізраільскім святаром.
1 "А над скляпеньнем, якое над галовамі ў іх, было падабеяства трона з выгляду як бы з каменя сапфіра; а над падабенствам прастола як бы падабенства чалавека зьверху на ім". (Кніга Прарока Езэкііля, раздзел 1, сціх 26; пераклад Васіля Ссмухі.)
2 Мухамад (571-632) заснавальнік ісламу, цэнтральная фігура (пасля адзінага Бога) гэтай рэлігіі.
каб аббегчы вакол яго. Крэслы, што вакол стаяць, з золата і срэбра; абрусы з шоўку і золата. Калі яны сядуць, то есцімуць найдалікатнейшыя стравы і піцьмуць ваду раю. Калі яны наядуцца, прыгожыя юнакі пададуць ім зялёнае адзенне з каштоўнае тканіны і каралі і завушніцы з золата. Затым кожнаму дадуць цытрыну, і калі яны паднясуць яе да свайго носа, каб адчуць ейны пах, выйдзе дзяўчына чароўнае прыгажосці. Кожны абдыме з задавальненнемсваю дзяўчыну, і гэтае любоўнае зачараванне будзе доўжыцца пяцьдзясят гатоў без перапынку. Кожная пара атрымае чароўны палац дпя пражывання, дзе яны будуць давеку есці, піць і атрымліваць асалоду ад усялякага кшталту юрлівых уцехаў".
Гэтае апісанне прыгожае, але якое пажадлівае! Рабіны гавораць наадварот: "Наверсе (у святым месцазнаходжанні набожных) няма ні ежы, ні пітва і г. д., а набожныя сядзяць у каронах і атрымліваюць асалоду ад сузірання боства".
Айзэнменгер імкнецца ў сваім вынайдзеным юдэйстве (першая частка, восьмы раздзел) цераз грубы выклад абсмяяць Платонавае вучэнне аб рэмінісцэнцыі, якое адстойваюць рабіны; дык гэтакім спосабам што толькі не магчыма абсмяяць? Гэтакім чынам ён кпіць з таго, што яны, рабіны, называюць мудрацоў каралямі стоікаў1, калі гавораць: Бог нічога не робіць,
1 Стоікі прыхільнікі сгаіцызму, шырока распаўсюджанае плыні ў старажытнагрэцкай філасофіі, заснаванае Зянонам з Кітыёна (каля 335-263 гт. да н.э.). Назва "стоікі" паходзіць ад старажытнагрэцкага "stoa роікііё" "размапяваны порцік". Порцік знаходзіўся на Агоры,
не параіўшыся загадзя з анёламі, то бок усемагутнасць дзейнічае на прыроду не наўпрост, а пры дапамозе сіл і праз вучэнне, што ўсё боствам загадзя прадвызначана, акрамя выканання дабрадзейнасці. Хіба ж знойдзе тут хоць які разважлівы тэолаг нешта смешнае альбо бязбожнае? Я мусіў бы напісаць кніту, калі б мне давялося зняпраўдзіць усе несправядлівыя абвінавачанні супраць талмудыстаў ды кпіны, якія выстаўчяюць як хрысціянскія аўтары, гэтак і нават юдэі, ахвотныя да адукаванасці.
Хто пранік у сапраўдны дух Талмуда, хто дакладна пазнаёміўся з метадам, як старажьггныя мысляры ўвогуле і, у асаблівасці, з Блізкага ўсходу, выкладалі тэалагічныя, маральныя і нават фізічныя ісціны ў байках і алегорыях, хто дакладна пазнаёміўся з блізкаўсходнімі перабольшваннямі датычна ўсяго таго, пгго павінна цікавіць людства, хто хоча абыходзіцца з талмудыстамі гэтак, як яны самі гавораць у вышэйзгаданых месцах дзеля прабачэння рабі Майера, настаўнікам якога быў ератык, той, бясспрэчна, не знойдзе ўсіх недарэчнасцяў у Тачмудзе, якія гэтыя панове схільныя гэтак лёгка там знаходзіць.
Метад стасавання тэарэтьгчных альбо практычных ісцін, нават праз незвычайную экзагезу, з месцамі з Святога ці з іншых атульна шанаваных пісанняў, як бы гэта былі ісціны, выве-
рынкавым пляцы ў Афінах, дзе Зянон з Кітыёна выкладаў сваё вучэнне. Ідэал стоікаў мудрэц, які жыве ў згодзе з прыродай, валодае сваімі эмоцыямі, цвёрда, стрымана трывае нягоды і лічыць цноту адзінай крыніцаю шчасця.
дзеныя з падобных месцаў праз рацыянальную экзагезу, след лічыць акрамя таго яшчэ і выдатным сродкам развіцця памяці, бо гэты метад садзейнічае ўспрыманню ісцін простым чалавекам (якія ён сам не здольны ўсвядоміць і прымае іх праз аўтарытэтнасць); бо раз ужо мяркуецца, піго гэтыя месцы не сыходзяць у людзей з языка, то ісціны, здабытыя адсюль, праз гэта якраз і захоўваюцца. Таму калі размова вядзецца пра дэдукцыю новага закону з Святога Пісання, у Талмудзе магчыма часта сустрэць, што нехта выводзіць яго з таго альбо іншага месца Святога Пісання, іншы яму на гэта пярэчыць, што гэта не можа быць сапраўдным значэннем гэтага месца, бо сапраўдным значэннем ёсць гэтае альбо тое, на што першы зазвычай адказвае: 'Тэта новы закон рабінаў, якія ўсяго толькі спасылаюцца на згаданае месца".
А як мяркуецца, што гэты метад паўсюль вядомы, то талмудысты не лічаць патрэбным пры кожнай нагодзе пераконваць у ягонай правільнасці нанова. Аднаго прыкладу будзе дастаткова, каб растлумачыць гэта.
Адзін талмудыст запытаў другога: "Што можа азначаць наступнае месца ў кнізе Ёшуа 15, 22: Kinah Duminah weadadahT’1 Той адказаў: "Тут пералічваюцца вядомыя на той час месцы Святое
1 У выданні 1911 года (Salomon Maimons Lebensgeschichte. Mit einer Einleitung und mit Anmerkungen neu herausgegeben von Dr. Jakob Fromer; Copyright 1911 by Georg Muller in Munchen) маем заўвагу Якаба Фромера: "Josua 15, 22: „Kina we-Dimona we-Adada" (Nanien von Stiidten (ням. "назвы гарадоў"))".
Зямлі". "Ну, вядома ж! адказаў першы, я добра ведаю, што гэта назвы месцаў, але, рабі.., я тут магу дадаць яшчэ нешта рацыянальнае акрамя ўласнага значэння, менавіта: "Кіпаіі" ("Кіпа" габр. "запал, гнеў") той, каму ягоны бліжні дае магчымасць для помсты, "Wedumineh" ("weDimona", барыянт: "Damn" габр. "маўчанне") і хто, аднак, маўчыць (дзеля велікадушнасці), помстаю не займаецца, "weadadah" ("we-Adada", варыянт: "Ade-ad" габр. "вечны", "da/dan" габр. "накіроўваць") гэтаму будзе забяспечаная вечная правасць".
Якая прыгожая нагода была б тут не для насмешак з бедака талмудыста, які з адмысловых назваў месцаў выводзіць маральную сентэнцыю і да таго ж яшчэ з апошняга імя, Sansenaz1, незвычайным спосабам робіць кампазіцыю, калі б той, які паставіў пытанне, патлумачыў, што жадае ведаць не сапраўднае значэнне гэтага месца, але нейкае павучанне, якое можа з гэтым стасавацца.
Такім чынам важную тэзу, што менавіта адносна маралі галоўнае не ў голай тэорыі, а пераважна ў практыцы, праз якую тэорыя атрымлівае сваю сапраўдную капггоўнасць, талмудысты спалучылі з месцам з Ісаі (33, 6), дзе гаворыцца: "Чаканне твайго (прадказанага
1 Sansenaz/Sanfianna/Sansana (іўр. "пальмавае дрэва") назва паселішча ў паўднёвай частцы Юдэйскіх гор на Заходнім беразе ракі Ярдан, паблізу горада Хеўрон. Згадваеівда ў Кнізе Ісуса сына Нава (15, 31) як назва паселішча і ў Найвышэйшай Песні Саламонавай (7, 9) як "пальмавае дрэва".
прарокамі) шчасця мецьме вынікам моц, дапамогу, мудрасць, пазнанне і страх Божы"1.
Адпаведна яны спалучаюць першыя шэсць з шасцю сэдэрамі2 альбо аддзеламі Мішны (якія ёсць асноваю ўсяе юдэйскае вучонасці), Eniunath ("давер, чаканне") ёсць сэдэр Seraim3. Etecho ("абставіны часу альбо шчасця") ёсць сэдэр Moad4 і г. д., то бок якім бы дасведчаным ты ні быў у гэтых шасці сэдэрах, усё-такі галоўнае вызначаецца апошнім сэдэрам ("страх Божы").
Зрэпггы, што датычыцца рабінскае маралі, то я, па праўдзе кажучы, не ведаю, ці варта тут нешта крытыкаваць, хіба пгго ў некаторых выпадках яна заходзіць занадта далёка. Яна ёсць сапраўдным стаіцызмам, не выключаючы, аднак, іншых прыдатных прынцыпаў (дасканаласці, усеагульнае добразычлівасці і да т. п.). Ейная святасць пашыраецца нават на думкі. Яны суадносяць гэта па свайму звычаю з наступнымі месцамі з псалма: "Ты не павінен мець у сабе ніякага чужога бога", прытым кажуць: "Які чужы бог можа жыць у чалавечым сэрцы, акрамя паганых
1 "I настануць бясыіечныя часіны швае, надмернасьць ратунку, мудрасьці і веданьня; сшрах Гасподні будзе скарблм шваім". (Кніга Прарока Ісаі, раздзел 33, сціх 6; пераклад Васіля Сёмухі).
2 Сэдэр (іўр. Seder "парадак"; мн. лік Sedarim) абазначэнне галоўных аддзелаў (усяго шэсць) у Талмудзе і Мішне. Зазвычай часцей слова выкарыстоўваецца для абазначэння святочнага вечара напярэдадні Песаху (Вяпікадня, Пасхі) цэнтральнага юдэйскага свята ў памяць пра Выхад з Егіпта.
3 іўр. сяўба, пасевы, насенне.
4 іўр. свята.
жарсцяў". Яны нават не дазваляюць ні словам, ні ўчынкам ашукаць язычніка, хоць ён і нічога ад гэтага не страціць, напрыклад, карыстацца ў дачыненні да яго звыкпаю формай ветлівасці "Я рад бачыць вас у добрым здароўі", калі яна не выказвае сапраўдныя сардэчныя погляды.
Прыклады, калі юдэі ашукваюць хрысціян альбо язычнікаў, якія зазвычай прыводзяць дзеля гэтага, нічога не даказваюць, бо тады яны дзейнічаюць не паводле прынцыпаў іхняе маралі.
Запавет "Ты не павінен прагнуць нічога, што належыць твайму суседу" талмудысты выкладаюць гэтак, што след забараняць сабе нават жаданне валодаць гэтым. Карацей кажучы, я мусіў бы напісаць цэлую кнігу, калі б захацеў прывесці ўсе выдатныя павучанні рабінскае маралі.
Уплыў гэтых павучанняў таксама відавочны і ў практычным жыцці. Польскія жыды, якім было спрадвеку дазволена карыстацца ўсялякімі сродкамі заробку, а не быць, як у іншых дзяржавах, абмежаванымі адно толькі дробнаю спекуляцыяй ды ліхвярствам, рэдка чуюць папрок у ашуканстве. Яны застаюцца адданымі краіне, у якой жывуць і сваё харчаванне здабываюць сумленным чынам.
Іхныя дабрачыннасць і апека над сваімі беднякамі, іхныя ўстановы дзеля догляду хворых, іхныя адмысловыя таварыствы дзеля пахавання памер.чых дастаткова вядомыя. Зусім не за грошы нанятыя санітары і далакопы, а старэйшыны нацыі намагаюцца выконваць гэтыя справы. Што праўда, польскія жыды пераважна яшчэ
не адукаваныя, іхныя звычаі ды лад жыцця янгчэ грубыя, аднак яны адданыя сваёй бацькоўскай рэлігіі ды законам краіны, яны не апярэдзяць вас у правілах ветлівасці, але іхняе абяцанне для іх святое. Яны не галантныя, але якраз таму вашыя жанчыны абаронены ад іхных прыставанняў. Жаночы пол яны, як і блізкаўсходнія мужчыны, не надта шануюць, аднак яны пагатоў клапоцяцца аб выкананні сваіх абавязкаў у дачыненні да яго. Дзеці не ведаюць ніякіх завучаных на памяць формулаў, праз якія яны выказвалі б любоў і павагу да сваіх бацькоў (бо яны не трымаюць французскіх гувернантак), аднак тым больш шчыра выказваюць яны свае пачуцці.
Святасць іхных шлюбаў і залежная ад гэтага ўвесь час новая пяшчотнасць заслугоўваюць адмысловае адзнакі. Штомесяц на працягу чатырнаццаці дзён (штомесячнае ачышчэнне паводле рабінскіх законаў) муж цалкам аддзелены ад сваёй жонкі, яны нават не моіуць дакранацца адно да аднаго ачьбо есці з аднае міскі ці піць з аднаго кубка, а праз гэта пазбягаюць перасыці. Жонка пастаянна застаецца ў вачах свайго мужа такою, якойчым яна была дзяўчынаю ў вачах свайго каханка.
Нарэшце, якая цнатлівасць пануе тут паміж асобамі да шлюбу! Часта здараецца, што юнак альбо дзяўчына шаснацці альбо васямнаццаці гадоў жэняцца, нічаіусенькі не ведаючы пра мэту жаніцьбы, што ў іншых нацый, безумоўна, бывае вельмі рэдка.
ШАСНАЦЦАТЫ РАЗДЗЕЛ
Юдэйская набожнасць і практычнае накаянне
У часы свайго юнацтва я быў даволі рэлігійны, а як я ў большасці рабінаў заўважаў шмат гонару, звадлівасці ды іншых дрэнных якасцяў, то праз гэта яны мне зрабіліся ненавіснымі. Таму я шукаў сабе за куміра гэтакіх, якія зваліся Chasidim (Chassidim)', то бок набожныя; гэта тыя, хто ўсё сваё жыццё прысвячае найстражэйшаму выкананню законаў і марадьных прынцыпаў. Аднак я меў магчымасць заўважыць, што яны з свайго боку болей шкодзяць самім сабе, чым іншым, калі яны, паводле вядомае прыказкі, выплюхваюць з вадою дзіця і калі яны, імкнучыся стрымліваць свае пажадлівасці ды страсці, стрымліваюць свае сілы і перашкаджаюць сваёй чыннасці і праз гэтакую практыку нават наклікаюць на сябе ў значнай ступені заўчасную смерць.
Колькі прыкладаў, відавочцам якіх я быў сам, будзе цалкам дастаткова, каб пацвердзіць гэта. Адзін вядомы ў той час праз сваю набожнасць жыдоўскі вучоны Сіман з Любчы (Lubtsch), які ўжо выканаў Tschubath hakana (Tschuwat hakana)
1 Хасіды (іўр. Chassidim "набожныя") прыхільнікі хасідызму, аднаго з адгапінаванняў юдаізму. Характэрнымі рысамі хасідызму ёсць строгае выкананне рэлігійных правілаў, высокія мара.льныя запатрабаванні, асабпівае ўспрыняцце боскае блізкасці, якое часта набывае містычны характар.
(пакаянне Kana), якое палягае ў тым, што ён посціць шэсць гадоў кожны дзень і вечарамі не спажывае нічога з таго, пгго паходзіць ад жывое істоты (мяса, малочныя прадукты, мёд і да т. п.), выканаў Golath, то бо пастаяннае вандраванне, калі на адным месцы нельга заставацца болей за два дні, і насіў на голым целе валасніцу, лічыў, што яшчэ недастаткова зробіць дзеля заспакаення свайго сумлення, калі не выканае Tschubath hamischkal (Tschuwat hamischkal) (пакаянне ўзважвання), то бок адмысловае, прапарцыйнае кожнаму граху пакаянне. Аднак, парахаваўшы, ён выявіў, што колькасць ягоных грахоў занадта вялікая, каб магчы іх усе гэтакім кшталтам адпакутаваць, дык ён прыйшоў да думкі прыняць галодную смерць. Правёўшы такім парадкам колькі часу, вандруючы, ён прыйшоў да таго месца, дзе жыў мой бацька, і без чыйго-кочьвек ведама ў хаце зайшоў у адрыну, дзе, абамлеўшы, упаў на зямлю. Мой бацька выпадкова зайшоў у адрыну і знайшоў гэтага чалавека, якога ён ужо даўно ведаў, з кнігаю Зогар у руцэ (галоўная кніга кабалістаў), які напаўмёртвы ляжаў на зямлі.
А як ён ужо ведаў гэтага чалавека, дык адразу прапанаваў яму ўсялякія закускі, але той ні ў якім разе нічога з таго ўжываць не схацеў. Бацька колькі разоў падыходзіў і паўтараў сваю прапанову, каб Сіман хоць чаго перакусіў, але нічога не дапамагала. А як ў бацькі былі справы ў хаце, а Сіман хацеў пазбавіцца ад ягонае дакучлівасці, то ён напружыў усе свае сілы, устаў і пайшоў з адрыны і нарэшце з вёскі. Калі мой бацька зноў
зайшоў у адрыну і не знайшоў гэтага. чалавека, ён пабег услед за ім і знайшоў яго непадалёку ад вёскі мёртвага. Гэтая справа стала вядомаю паўсюль сярод жыдоўства, а Сіман стаў святым.
Ёсель з Клецка задумаў ні болей ні меней, як паскорыць прыход месіі. Дзеля гэтага ён распачаў строгае пакаянне, пасціў, качаўся ў снезе, чуйнаваў начамі і да т. п. Ен лічыў, птго кшталтам гэтакіх аперацый здолее нанесці паразу легіёну злых духаў, якія ахоўвалі месію і перашкаджалі ягонаму прыходу*. Сюды яшчэ нарэшце дадаваліся шматлікія кабалістычныя містыфікацыі, курэнні, загаворы і да т. п., аж пакуль урэшце ён праз гэта не звар'яцеў, увераваў, што ён сапраўды бачыць духаў з расплюшчанымі вачыма, называў імя кожнага, кідаў іх вакол сябе, разбіваў вокны і печы, лічачы, што гэта ягоныя ворагі, злыя духі (прыкладна, як ягоны папярэднік Дон Кіхот), ажно пакуль урэшце цалкам знямогшыся не застаўся ляжаць, а пасля лейб-медык князя Радзівіла з вялікімі цяжкасцямі паставіў яго на ногі.
На жаль, у гэтакіх практыкаваннях набожнасці я ніводнага разу не здолеў прайсці далей, як даволі працяглы час не есці нічога, што паходзіць ад жывое істоты, і ў дні пакаяння іншы раз пасціў тры дні без перапынку.
* Г этак адзін дурань па імені Хозэк захацеў горад Лемберг, на які ён зазлаваў, замарыць голадам. Дзеля гэтага ён лёг за гарадской сцяною, каб сваім целам заблакаваць горад. Аднак вынік гэтае блакады быў той, іпто ён ледзь не памёр з голаду, горад жа не меў што казаць пра голад. (заўвага аўтара).
Я, праўда, быў наважыўся выканаць Tschubath hakana; але гэты праект, як і іншыя гэтакага кшталту, застаўся нявыкананым пасля таго, як я пазнаёміўся з разважаннямі Майманіда, які не быў прыхільнікам летуценнасці ды фарысейства. Варта адзначыць, пгго, выконваючы рабінскія прадпісанні найстражэйшым парадкам, я яшчэ ў той самы час усё-такі не схацеў выконваць пэўныя цырымоніі, якія маюць у сабе нешта вычварнае.
Гэтакага кшталту было, напрыклад, бічаванне Malkot (Malketh) перад вялікім Днём адкуплення1, калі кожны жыд кладзецца ў сінагозе на жывот, а іншы наносіць яму трыццаць дзевяць удараў вузкай скураной палоскаю. Гэтаксама і Haforath andorim (Hatarat nedarim) альбо адрачэнне ад клятвенных абяцанняў у дзень перад Новым годам, калі сядаюць тры чалавекі, адзін становіцца перад імі і прамаўляе пэўную формулу прыкладна наступнага зместу: "Панове! Я ведаю, якім цяжкім грахом ёсць не выконваць абяцанняў, а раз ужо я даў ў гэтым годзе колькі абяцанняў, якіх я япічэ не выканаў і якіх я болей не магу ўспомніць, дык я прашу вас, каб вы волілі мяне ад іх вызваліць. Я не раскайваюся ў добрых рашэннях, да якіх я абавязаўся праз гэтыя абяцанні, але ж я, прымаючы гэтакія рашэнні, не дадаў, што яны не мусяць мець сілы ўрачыстага абяцання" і г. д. Затым ён аддаляецца ад судова-
1 Дзень адкуплення, Ём-Кіпур (Jom Kippur, Jom haKippurim) найважнейшае юдэйскае свята. Адзначаецца восенню, у верасні альбо кастрычніку.
га месца, здымае чаравікі і сядае на голую зямлю (праз гэта ён выракае сам сябе на выгнанне, пакуль ягоныя абяцанні не будуць скасаваныя). Пасля таго, як ён колькі часу пасядзіць і сам сабе прачытае пацеры, суддзі пачынаюць голасна крычаць: "Ты наш брат! Ты наш брат! Ты наш брат! Абяцанняў няма, клятваў няма, выгнання болей няма пасля таго, як ты аддаў сябе на суд! Устань ад зямлі і падыдзі да нас!" Гэта яны ггаўтараюць тройчы, і такім парадкам чалавек вызваляецца адразу ад усіх сваіх абяцанняў.
Пры гэтакіх трагікамічных сцэнах то.лькі з вялікай цяжкасцю я мог стрымацца ад смеху. Я чырванеў ад сораму, калі мусіў брацца за гэтакія аперацыі. Таму, калі мяне прасілі аб гэтым, я імкнуўся адмахнуцца ад іх, быццам ужо выконваў альбо хачу выконваць гэта ў іншай сінагозе. Дзівосная псіхалагічная з'ява! След было б меркаваць, што немагчыма, каб хто-кольвек мусіў бы саромецца гэтакіх дзеянняў, калі ён бачыць, як усе інпіыя выконваюць іх, ніко.лькі не чырванеючы, і ўсё-такі тут было рыхтык гэтак; гэты феномен тлумачыцца толькі тым, што я ўва ўсіх сваіх дзеяннях зважаў спярша на прыроду самога дзеяння (ці ёсць яно само па сабе слушным ці няслушным, прыстойным ці непрыстойным), а потым на ягоную прыроду адносна якойсьці мэты, і толькі тады прымаў яго як сродак, калі яго само па сабе не належала адкінуць; гэты прынцып пасля поўнасцю разгарнуўся ўва ўсёй маёй рэлігійнай і маральнай сістэме; тым часам большасць шодзей маюць сваім прынцыпам: мэта апраўдвае сродкі.
СЯМНАЦЦАТЫ РАЗДЗЕЛ
Дружба і летуценнасць
У мястэчку, дзе я жыў, быў у мяне сардэчны сябар, якога звалі Майсей Лапідот. Мы абодва былі аднаго ўзросту, праходзілі аднолькавае навучанне і былі ў амаль аднолькавых знешніх умовах. Праўда, я рана выказаў схільнасць да навук, Лапідот жа быў схільны да спекулятыўнага мыслення, меў шмат дасціпнасці і здольнасці меркавання, аднак ісці далей, чым сягаў ягоны голы здаровы розум, не хацеў. 3 гэтым сябрам я часта гутарыў пра нашы агульныя сардэчныя справы, асабліва на тэму рэлігіі і маралі.
Мы былі адзінымі ў мястэчку, хто адважваўся не адно толькі пераймаць усё ад інпіых, але разважаць пра усё самім. Натуральна, пгго мы па сваіх меркаваннях і ўчынках адрозніваліся ад усіх астатніх у кагале, усё болей ад іх аддзяляліся, а праз гэта наша становішча (мы ўсё ж такі мусілі жыць у кагале) усё болей пагаршалася. Мы хоць гэта і заўважалі, аднак жа прыносіць у ахвяру свае схільнасці не хацелі дзеля ніякіх інтарэсаў на свеце. Мы суцяшалі сябе праз гэтую страту, як умелі, пастаянна гаварылі пра марнасць існага, пра рэлігійныя і маральныя аблуды нікчэмнага натоўпу, на які мы пазіралі зверху ўніз з пачуццём высакароднага гонару і пагарды.
Асабліва часта мы гаварылі пра фальшывасць людское дабрачыннасці a la Mandeville1. Вось
1 Джон Мандэвіль (Jehan de Mandeville, John Man­deville, Sir John Mandeville, Johannes de Montefilla) 152
да прыкладу, у гэтым мястэчку лютавала воспа, ахвярамі якой стала пімат дзяцей. Сабраліся старэйшыны кагалу, каб адшукаць патаемныя грахі, дзеля якіх яны трывалі гэтую пакуту (гэтак яны лічылі). Пасля праведзенага даследавання выявілася, што адна маладая ўдава жыдоўскае нацыі падтрымлівае з некаторымі прыдворнымі чыноўнікамі занадта вольныя адносіны. За ёю паслалі, аднак з усіх допытаў нічога іншага ад яе нельга было дазнацца, акрамя таго, што хоць яна гэтых людзей, якія ў яе пілі мёд, што справядліва, абслугоўвала прыязным і абьгчайлівым чынам, ніякіх грахоў за сабою яна прытым не прызнае. А як даказак не мелі, то ўжо хацелі яе адпусціць, ажно адна пажылая матрона, мадам F., прыляцела, быццам фурыя, ды закрычала: "Луццуйце яе! Лупцуйце, пакуль не прызнае свайго злачынства! Калі гэтага не зробіце хай упадзе на вас віна за смерць гэтулькіх нявінных душаў". Лапідот, які прысутнічаў пры гэтай сцэне, сказаў: "Сябра! Ці лічыш ты, пгго мадам F., ахопленая адно толькі свяшчэнным запалам і пачуццём агу.льнага дабра гэтак рэзка абвінавачвае гэтую жанчыну? О, не! Яна злуе на яе праз тое, што тая яшчэ падабаецца некаму, яна ж сама на гэта ўжо прэтэндаваць не можа". Я запэўніў яго, птго я цалкам згодзен з ягонай ацэнкаю гэтае справы.
аўтар надзвычай папулярнае ў 1757-1771 гадах кнігі "Падарожжы сэра Джона Мандэвіля" пра падарожжы ў Святую Зямлю, на Далёкі Усход і ў легендарнае царства прэсвітэра Яна. Мяркуецца, нгто гэты твор кампіпяцыя з твораў розных аўтараў, у тым ліку Герадота, Плінія. Фактычна дакладныя падрабязнасці ў кнізе перамешаныя з неверагоднымі цудамі і фантастыкаю.
Цесць і цешча Лапідота былі людзі бедныя. Ягоны цесць быў юдэйскім псаломшчыкам і на сваю нікчэмную пенсію ледзьве даваў рады карміць сям'ю. Бось жа па пятніцах гэты бядак мусіў чуць ад сваёй жонкі ўсялякія знявагі ды лаянку, бо не мог здабыць ёй нават самага неабходнага для святога шабату1. Лапідот расказваў мне пра гэта, дадаючы: "Мая цешча хоча, каб я паверыў, быццам яна рупіцца адно толькі дзеля шанавання святога шабату. He, напраўду, яна рупіцца адно толькі дзеля шанавання свайго святога трыбуха, які яна не можа напоўніць, колькі хоча: Святы шабат служыць ёй адно толькі дзеля нагоды".
Аднаго разу, калі мы шпацыравалі па вале вакол горада ды гутарылі пра відавочную з гэтакіх праяў схільнасць людзей падманваць саміх сябе ды адно аднаго, я сказаў Лапідоту: "Сябра! Будзьма справядлівымі і ацэнім саміх сябе гэтаксама, як і іншых. Ці ж не мусіў
1 Шабат (іўр. "спыніў дзейнасць") у юдаізме сёмы дзень тыдня, у які Тора прадпісвае ўстрымлівацца ад працы. Пачынаецца на заходзе сонца ў пятніцу і працягваецца да заходу сонца наступнага дня. У гэты час не павінна выконвацца аніякая праца, у тым ліку абыдзенная. Прыгатаванне да шабату пачынаецца на досвітку ў пятніцу: трэба прыбраць дом, прыгатаваць ежу на суботу, апрануць святочнае адзенне. На суботнюю трапезу стол накрываюць белым абрусам, упрыгожваюць кветкамі. На стол ставяць салодкае віно, традыцыйныя дзве халы (жыдоўскі традыцыйны святочны хпеб), смачныя стравы. Шабат дзень адпачынку. Жыды ў гэты дзень не павінны працаваць, не павінны думаць пра свае справы. Гэты дзень бавяць у сямейным коле, сярод дзяцей і сяброў.
быць той, не адпаведны нашым абставінам сузіральны лад жыцця, які мы вялі, вынікам нашае млявасці і схільнасці да гультайства, які мы імкнуліся падмацоўваць рэфлексіямі пра марнасць усяго існага? Мы задаволеныя нашымі сённяшнімі умовамі, чаму? Бо не можам іх змяніць, не пераадолеўшы раней сваю схільнасць да гультайства; пры ўсёй наяўнай пагардзе да ўсяго, апроч саміх сябе, мы не можам супраціўляцца таемнаму жаданню смачней есці, ляпей, чым зараз адзявацца. Мы папракаем сваіх сяброў J., N., Н. і г. д. за фанабэрыстасць і адданасць пажадлівым жарсцям, бо яны адмовіліся ад нашага ладу жыцця і ўзяліся за заняткі, адпаведныя іхным сілам, але ж у чым наша перавага перад імі, калі мы трымаемся нашых схільнасцяў да гультайства гэтаксама, як яны сваіх? Дык давай дамагацца нашае перавагі тым, што мы прынамсі прызнаем гэтую праўду, у той час як яны падставаю для сваіх учынкаў удаюць імкненне да грамадскае карысці, а не задавальненне сваіх прыватных жарсцяў". Лапідот, на якога мая прамова зрабіла моцнае ўражанне, адказаў на яе з некаторай цеплынёю: "Сябра, ты цалкам маеш рацыю! Калі мы зараз жа не здолеем выправіць свае памылкі, дык давай не будзем самі сябе падманваць і, прынамсі, трымайма адкрытым шлях да выпраўлення".
У гэтакіх гутарках мы, цынікі, бавілі нашы найбольш прыемныя часіны, насміхаючыся часам з свету, часам з саміх сябе. Напрыклад, Лапідот, чыя старая, брудная вопратка была
падраная на шматкі і адзін рукаў быў цалкам адарваны, а сам Лапідот нават не быў у стане прыпіыць яго, зазвычай прыпшільваў яго на спіне ды пытаўся ў мяне: "Ці ж не выглядаю я як іпляхціц? (польскі дваранін)". Я не мог асабліва пахваліцца сваімі падранымі чаравікамі, якія спераду поўнасцю разявіліся, гаворачы: "Яны зусім не ціснуць".
Супадзенне нашых схільнасцяў і ладу жыцця пры некаторай адрознасці датычна нашых талентаў рабіла нашы гутаркі тым болей прыемнымі. Я меў болей таленту да навук, дамагаўся большай грунтоўнасці і слушнасці сваіх ведаў, чым Лапідот. Ён жа меў перавагу ў жывой сіле ўяўлення і таму меў болей таленту да красамоўства і паэтычнага мастацтва, чым я. Калі я выказваў нейкую новую думку, то мой сябар умеў патлумачыць яе праз шматлікія прыклады і адначасова дадаць ёй пачуццёвасці.
Наша сімпатыя адзін да аднаго сягала гэтак далёка, што мы, калі толькі было магчыма, дзень і ноч бавілі разам, калі вярталіся з месцаў, дзе былі хатнімі настаўнікамі, да нашага сумеснага месца жыхарства, дык спярша адведвалі адзін аднаго, перш чым убачыць сваю сям'ю; нарэшце мы нават пачалі прапускаць звычайныя часы малітвы. Спярша Лапідот узяўся давесці, што нават талмудысты не заўсёды чытаюць свае малітвы ў сінагозе, але іншым разам у сваім рабочым пакоі. Пасля ён давёў таксама, што не ўсе малітвы, якія лічацца абавязковымі, сапраўды ёсць абавязковымі, што без некато-
рых з іх магчыма зусім абысціся; нават прызнаныя неабходнымі паступова ўсё болей уразаліся, пакуль нарэшце не сталіся цалкам занядбаныя.
Аднаго разу, калі мы ў час малітвы пшацыравалі па вале, Лапідот сказаў мне: "Сябра, што з нас будзе? Мы ж болей не молімся".
Я. "I што ты пра гэта думаеш?"
Л. "Я спадзяюся на міласэрнасць Бога, які, пэўна, не караціме сваіх дзяцей строга за невялікую нядбайнасць".
Я. "Бог не то.лькі міласэрны, ён таксама і справядлівы, то бок гэтае абгрунтаванне няшмат дапаможа".
Л. "А пгго ты пра гэта думаеш?"
Я, хто з Майманіда ўжо здабыў болей слушныя паняцці пра Бога і абавязкі ііерад ім, адказаў: "Напіым прадвызначэннем ёсць адно толькі дасягненне дасканаласці праз пазнанне Бога і наследаванне ягоным чынам. Модлы ёсць адно толькі выказваннем пазнання боскае дасканаласці і, як вынік гэтага пазнання, прызначаныя для простага чалавека, які гэтага пазнання сам дасягнуць не ў змозе і дзеля гэтага адпавядаюць ягонаму тьпту мыслення. Але раз ужо мы мэту модлаў усведамляем і ў змозе дасягнуць яе беспасярэдне, то можам цалкам абысціся без модлаў, як нечага залішняга". Гэты артумент падаваўся нам абодвум вельмі абгрунтаваным. Такім парадкам мы вырашылі, каб не даваць нагоды для абурэння, штораніцы выходзіць з дому.
захапіўшы свае таліш' і шэфыін2 (жыдоўскія малітоўныя прылады), але не да сінагогі, а да нашага любімага месца адасаблення, на вал; гэтак мы шчасліва пазбягалі юдэйскага суду іквізіцыі.
Аднак гэтыя летуценныя стасункі мусілі, як і ўсё на свеце, скончыцца. А раз ужо мы абодва ажаніліся і нашыя шпюбы былі даволі плоднымі, то мы павінныя былі прыняць месцы хатніх настаўнікаў, каб карміць свае сем'і, праз што мы часцяком былі разлучаныя і потым толькі некалькі тыдняў на год маглі быць разам.
1 Таліт (Taleth, Tallit, Tallith, Taled, Talliss, Tallis) іўр. "малітоўнае покрыва" юдэйскае рытуальнае ўбранне ў выглядзе чатырохкутнага ваўнянага, баваўнянага, льнянога альбо шаўковага кавалка тканіны, зазвычай белага колеру. Юдэі ахінаюцца талітам у час ранішняе малітвы як у сінагозе, гэтак і дома.
2 Тэфілін (Тefilim, Тefillin мн. лік ад Tefila іўр." малітва") "малітоўныя раменьчыкі", часам яшчэ называюцца фыакшэрыямі. Уяўляюць сабою дзве маленькія чорныя скрыначкі з раменьчыкамі, усярэдзіне якіх знаходзяцца напісаныя ад рукі на пергаменце ўрыўкі з Торы. Адна скрыначка замацоўваецца на біцэпсе левай рукі, "супраць сэрца", другая над ічбом. Юдэі надзяваюць іх буднямі падчас ранішняе малітвы.
ВАСЯМНАЦЦАТЫ РАЗДЗЕЛ
Жыццё хатняга настаўніка
Маё першае месца хатняга настаўніка знаходзілася за адну гадзіну хады ад майго месца жыхарства ў аднаго мізэрнага арандатара J. яшчэ мізэрнейшае вёскі Р., мая плата была пяць польскіх талераў. Беднасць, невуцтва і грубасць жыццёвага ладу, якія тут панавалі, былі неаггісальнымі. Сам арандатар быў чалавекам прыкладна гадоў пяцідзесяці, увесь твар якога быў зарослы валоссем і заканчваўся бруднай, густою, чорнаю, як смоль, барадою; мова ягоная накшталт мармытання была зразумелаю толькі сялянам, з якімі ён штодзень меў зносіны. Ён не толькі не ведаў габрэйскае мовы, але і ніводнага слова на ідышы; ён умеў гаварыць толькі паруску (звыклая мова сялянаў). Варта ўявіць сабе яшчэ жонку і дзяцей гэтакага сама складу. I жылое памяшканне: курная хата, чорная, як вугаль, знутры і звонку, без каміна, то.чькі ў даху выраблена невялікая адгуліна для выхаду дыму, якую, як то.лькі патушаць агонь, старанна закрываюць, каб не выходзіла гарачыня.
Вокнамі былі крыж-накрыж пакладзеныя адна на адну вузкія сасновыя лучыны, абцягнутыя папераю. Гэты апартамент быў адначасова жылым пакоем, шынком, сталоваю, вучэбным класам і спальняю. Цяпер уявіце сабе гэты моцна напалены пакой, дым, завернуты назад ветрам і сырасцю (як гэта часцей за ўсё здараецца зімою) запаўняе пакой, у якім можна задыхнуцца. Тут
на жэрдках даўжынёю на ўсю хату вісіць чорная бялізна ды іншая брудная вопратка дзеля таго, каб паразіты здыхалі ў куродыме. Тут сушацца падвешаныя каўбасы, з якіх тлушч увесь час Ka­nae на галовы людзям. Там стаяць цэбры з кіслаю капустай і буракамі (галоўная ежа літоўцаў); у куце вада на штодзённыя патрэбы і побач памыі. Тут месяць хлеб, вараць, пякуць, дояць карову і г. д.
У гэтым цудоўным жыллі сяляне сядзяць на голай зямлі (вышэй сядзець немагчыма, калі не хочаш задыхнуцца ад куродыму), п'юць гарэлку і гарлаюць; у адным куце сядзяць гаспадары; а за печчу сядзеў я з сваімі бруднымі напаўголымі вучнямі ды насвятляў іх па старой падранай Бібліі, перакладаючы з габрэйскае на рускі-ідыш. Усё гэта цалкам стварала найцудоўнейшую групу ў свеце, якая заслугоўвала толькі пэндзалю Гогарта1 і пяра Батлера2.
Можна лёгка ўявіць сабе, якім жаласным мусіў быць мой стан. Гарэлка была тут маёй адзінаю ўцехай, якая дазваляла забыць усе мае журботы. Да гэтага дадалося яшчэ тое, што ў гэтай вёсцы і ейных ваколіцах быў раскватараваны полк расейцаў (якія на той час з ўсёй неймавернай жорсткасцю лютавалі ва ўладаннях князя R.). Хата была пастаянна поўная п'яных расейцаў, якія здзяйснялі ўсялякія магчымыя
1 уільям Гогарт (William Hogarth, 16971764) англійскі мастак, ілюсгратар, гравёр і тэарэтык мастацтва.
2 Сэмьюэл Батлер (англ. Samuel Butler, 1613 — 1680) — англійскі паэт-сатырык эпохі Рэстаўрацыі, адметны прадстаўнік літаратуры класіцызму.
эксцэсы, рассякалі сталы і лаўкі, шпурлялі гаспадыням у твар шклянкі і бутэлькі і да т: п.
Дастаткова будзе прывесці адзін прыклад: Аднаго разу дадому прыйшоў абсалютна п'яны расеец, які быў прыпісаны да гэтае хаты ў якасці ахоўніка і якому было даручана засцерагаць хату ад усялякага гвалту, і патрабаваў есці. Яму паставілі міску прасяное капты з маслам. Ён адштурхнуў міску і закрычаў, што трэба пакласці болей масла. Яму прынеслі цэ.лую кадушку масла. Ён закрычаў, каб яму далі яшчэ адну міску. Міску адразу прынеслі; ён укінуў туды ўсё масла і запатрабаваў гарэ.лкі. Яму прынеслі цэ.лую пляшку, якую ён таксама туды выліў; потым яму мусілі прынесці малако, перац, соль і тытунь у вялікай ко.лькасці, якія ён змяшаў і пачаў жэрці. З'еўшы некалькі поўных лыжак гэтага, ён пачаў буяніць, тузаць гаспадара за бараду, біць яго кулаком у твар гэтак, пгго з рота пацякла кроў, наліў яму ў горла сваёй цудоўнае кашы і лютаваў гэтак датуль, пакуль п'яны, не ў змозе трымацца на нагах, упаў на падлогу.
Гэтакія сцэны былі тады ў Полыпчы звычайнымі. Калі руская армія праходзіла праз якоесьці мястэчка, то яна брала да наступнага мястэчка правадніка. Але замест таго, каб атрымаць яго ад бургамістра альбо сельскага старасты, вайскоўцы зазвьгчай хапалі першага выпадковага, якога яны сустракалі на вуліцы; ён мог быць тым часам маладым альбо старым, мужчынам альбо жанчынаю, здаровым альбо хворым, для іх гэта нічога не значыла, бо яны дарогу ведалі добра (па спецыяльных мапах), а шукалі
толькі зачэпкі дзеля лютасці. Калі здаралася, што схопленая асоба дарогі не ведала і правільнай дарогі ім не паказвала, то зазвычай праз гэта яны ўсё-такі не дазвалялі сабе заблытацца і выбіралі правільную дарогу, але пасля збівалі няшчаснага правадніка на горкі яблык, бо ён не ведаў правільнае дарогі!
Мяне таксама аднаго разу захапілі ў праваднікі. Я хоць і не ведаў правільнае дарогі, але, на шчасце, выпадкова на яе трапіў. У патрэбнае месца я шчасліва прыйшоў, суправаджаемы толькі пагрозамі здзерці з мяне жьгўцом скуру (ад рускіх гэтага можна было чакаць) у тым разе, калі я іх заблытаю, і частымі ўдарамі кулакоў і ппуршкамі пад рэбры.
Mae астатнія месцы хатняга настаўніка былі больш-менш падобныя да гэтага.
У адным з гэтакіх месцаў адбылася адна вартая ўвагі псіхалагічная падзея, у якой я быў галоўнай дзейнаю асобай і якую след надалей апісаць. Аднак жа спачатку я павінен усё ж такі расказаць пра падзею гэтакага самага кшгалту, якая адбылася ў іншым месцы і якой я быў толькі сведкам, а не галоўнай дзейнаю асобай. Вось жа у адной вёсцы хатні настаўнік, які быў самнамбулам, устаў аднае ночы з пасцелі ды пайшоў на цвінтар у гэтай вёсцы, трымаючы ў руцэ кодэкс юдэйскіх рытуальных законаў. Прабыўшы там нейкі час, ён вярнуўся ў сваю пасцель. Раніцаю ён устаў, не памятаючы анічога з таго, што адбылося ўначы, і пайшоў да свайго куфра, дзе гэты кодэкс зазвычай захоўваўся пад замком, каб узяць першую частку кодэкса, якая называецца Orach
chajim* i якую ён зазвычай штораніцы чытаў. Ён, аднак, моцна збянтэжьгўся, бо з чатырох частак, якія змяшчае кодэкс і якія кожная асобна былі пераплеценыя, ён знайшоў толькі тры, хоць усе яны былі замкнёныя ў куфры, і неверагодна, пгго якраз адсутнічала частка Jore dealt (Jore dea)**.
Настаўнік ведаў пра сваю хваробу, таму кнігу шукаў усюды, ажно пакуль не прыйшоў на могіпкі і не знайшоў Jore dealt, разгорнутую на раздзеле Hilchoth Eweloth (Hilchot Awelut)***. Ен палічыў гэта за благі знак і дадому прыйшоў вельмі занепакоены. Яго запыталі пра прычыну гэтае занепакоенасці, і ён расказаў пра здарэнне, якое адбылося з ім, дадаўшы: "Ах, Бог ведае, як пачуваецца мая бедная маці", выпрасіў у свайго пана каня і дазволу паехаць да бліжэйшага горада (месца жыхарства ягонай маці) і даведацца пра ейнае здароўе. А як ён мусіў праехаць праз мястэчка, дзе я быў хатнім настаўнікам, я ўбачыў яго цалкам збянтэжанага. Ён ні на хвіліну не хацеў злезці з каня. Я запытаў яго пра прычыну гэтае збянтэжанасці; ён мне і расказаў пра вышэйзгаданае здарэнне.
Я быў уражаны не гэтак асаблівымі акалічнасцямі здарэння, як самнамбулізмам увогуле, пра які я дагэтуль нічога не ведаў. Ён жа запэўніў мяне, што самнамбулізм ёсць звычайным выпадкам, які, уласна кажучы, нічога не значыць, адно што акалічнасць з Jore dealt, Hilchoth Eweloth -
* Orach chajim "Шлях да жыцця" (заўвага аўтара').
** Jore deah "Настаўнік мудрасці" (заўвага аўтара).
*** Hilchoth Eweloth "Законы жалобы" (заўвага аўтара).
гэта пакаранне няшчасцем. Ён паімчаўся прэч, прыехаў у дом сваёй маці. Яна сядзела з пяльцамі. Яна запытала яго пра прычыну прыезду; у адказ ён сказаў, што прыехаў адно толькі адведаць, бо ўжо даўно яе не бачыў. Добра адпачыўшы, ён зноў паехаў назад, але ягоная занепакоенасць усё ж такі цалкам не знікла, і думка пра Jore deah, Hilchoth Eweloth не ішла ў яго з галавы. На трэці дзень пасля таго ў горадзе, дзе жыла ягоная маці, здарыўся вялікі пажар, і гэтая няшчасная жанчына загінула ў агні. Як толькі сын пачуў пра гэты пажар, ён пачаў гараваць аб гібелі сваёй маці, спешна паехаў у горад і знайшоў сведчанне свайго пакарання.
ДЗЕВЯТНАЦЦАТЫ РАЗДЗЕЛ
Тайнае шаварыства і таму доўгі раздзел
Прыкладна ў гэты час я пазнаёміўся з нашай нацыянальнай сектаю, якая тады нараджалася і называлася "новыя хасіды". Увоіуле хасідамі ў габрэяў называліся набожныя, то бок тыя, хто сярод іншых вызначаўся праз захаванне найстражэйшае набожнасці. 3 спрадвечных часоў гэта былі мужы, якія вызваліліся ад людскіх заняткаў і забаў і дзеля ўчыненых грахоў прысвяцілі сваё жыццё найстражэйшаму захаванню рэлігійных законаў і пакаянню. Яны імкнуліся ажыццявіць гэта, як вышэй сказана, праз модлы ды іншыя малітоўныя практыкаванні, праз бічаванне свайго цела і да т. п.
Аднак у гэты ж час некаторыя з іх узялі на сябе ролю заснавальнікаў новае секты. Яны сцвярджалі, што сапраўдная набожнасць ні ў якім разе не палягае ў бічаванні цела, праз што адначасова паслабляюцца душэўныя сілы і разбураецца душэўны спакой і прасветленасць, неабходныя для пазнання Бога і ягонае любові; наадварот, трэба імкнуцца да задавальнення ўсіх цялесных патрэбаў і карыстацца ўсімі пачуццёвымі ўцехамі гэтучькі, колькі патрэбна ддя развіцця нашых пачуццяў, бо Бог стварыў усё дзеля ягонага ўслаўлення. Паводле іх, сапраўднае служэнне Боту палягала ў малітоўных практыкаваннях з напружаннем усіх сіл і ў самазнішчэнні перад Богам. Яны таксама сцвярджалі, пгго чалавек па
сваім прызначэнні не можа дасягнуць найвышэйшае дасканаласці інакш, чым калі ён лічыціме сябе не самой па сабе існаю і дзейнаю істотай, але адно толькі органам боскасці. Такім чынам, замест таго, каб праводзіць усё сваё жыццё ў адасобленасці ад свету, у падаўленні сваіх прыродных пачуццяў і утаймаванні сваіх сілаў, як гэта прапаноўвалі першыя, апопінія лічылі, што дзейнічаюць нашмат мэтазгодней, развіваючы як мага лепей свае прыродныя пачуцці, імкнучыся карыстацца сваімі січамі і нязменна пашыраць сваё поле дзейнасці.
Трэба прызнацца, што абодва гэтыя метады заснаваныя на нечым рэальным. У аснове першага відавочна ляжыць стаіцызм, то бок імкненне вызначаць учынкі згодна з свабоднай воляю, паводде прынцыпу, вышэйшага за схільнасці; апошні ж грунтуецца на сістэме дасканаласці. Што праўда, абодва, як і ўсё на свеце, могуць выкарыстоўвацца з злачыннай мэтаю дый насамрэч выкарыстоўваюцца. Удзельнікі першае секты сваю гатоўнасць да пакаяння даводзяць да крайнасці; замест таго, каб папросту раўнамерна ўпарадкаваць свае хаценні і страсці, яны спрабуюць іх знішчыць, і замест таго, каб разам з стоікамі шукаць прынцып сваіх дзеянняў у чыстым розуме, яны шукаюць яго хутчэй у рэлігіі, хоць і ў чыстай крыніцы, але насамрэч іхныя дзеянні выцякаюць з нячыстае крыніцы, з прынцыпу інтэрасу, бо аб рэлігіі яны маюць непраўдзівае ўяўленне, а іхныя цноты маюць за аснову адно толькі прышлыя ўзнагароды і пакаранні, што зыходзяць ад самаўпраўнае, дэ-
спатычнае істоты, якая кіруе цалкам самавольна. А як гэты інтэрас абапіраецца адно толькі на фантазіі прыхільнікаў гэтае секты, то ў гэтым яны вельмі блізкія да вульгарных эпікурэйцаў', якія за мэту сваіх дзеянняў маюць хоць і нізкі, але рэальны інтэрас. Толькі тады можа рэлігія зрабіцца прьшцьшам цнатлівасці, калі яна сама грунтуецца на ідэі цнатлівасці.
Прыхільнікі другое секты хоць і маюць болей слушныя ўяўленні пра рэлігію і мараль, але раз ужо яны ў гэтым кіруюцца галоўным чынам цьмянымі пачуццямі, а не выразным усведамленнем, то яны таксама мусяць апынуцца ў палоне ўсялякіх празмернасцяў. Самазнішчэнне непазбежна стрымлівае іхнюю дзейнасць альбо скіроўвае яе ў памылковым напрамку. А як яны не маюць прыродазнаўчанавуковых і псіхалагічных ведаў і дастаткова фанабэрыстыя, каб уважаць сябе боскім органам (якім яны, абмежаваныя ступенню дасягнутае дасканаласці, і з'яўляюцца), то і ўпадаюць за кошт боства ў празмернасці; кожная нявідалая ідэя ёсць для іх боскае натхненне, а кожны жывы імпэт боскае пакліканне.
1 Эпікурэйцы прыхільнікі і паслядоўнікі вучэння старажытнагрэцкага філосафа Эпікура (341-270 гг. да н.э.). Г алоўнай цікавасцю для эпікурэйцаў ёсць пачуццёвы свет, таму іхні галоўны этьгчны прынцып задавальненне. Але Эпікур уяўляў задавальненне не вульгарна і спропічана, а як высакародны спакой, ураўнаважанае задавальненне. Ён лічыў, іігго жаданні чалавека бязмежныя, а сродкі дпя іхняга задавальнення абмежаваныя. Таму неабходна абмяжоўваць сябе толькі патрэбамі, незадавальненне якіх вядзе да пакутаў. Ад астатніх жаданняў след адмовіцца, у гэтым патрэбныя мудрасць і разважнасць.
Зрэпігы, гэтыя секты не былі рознымі рэлігійнымі сектамі, іхняе адрозненне палягала ўсяго толькі ў спосабе выканання рэлігійнага культу, аднак варожасць абедзвюх партый сягала гэтак далёка, што яны цкавалі адна адну ды ўзаемна знеслаўлялі ерэтыкамі. Напачатку новая секта мела перавагу і распаўсюдзілася амаль па ўсёй Полынчы, а таксама за яе межамі. Ейныя верхаводы спраўна рассылалі паўсюль эмісараў, якія павінны бьілі прапаведаваць новае вучэнне і залучаць да яе новых прыхільнікаў. А як большасць польскіх жыдоў вучоныя, то бок людзі, адданыя гультайству і сузіральнаму ладу жыцця (кожнаму польскаму жыду ад нараджэння прадвызначана быць рабінам і толькі найвялікшая няздольнасць да гэтага можа выключыць яго з гэтага стану), а гэтае новае вучэнне яшчэ і павінна было палегчыць шлях да шчаслівага жыцця, абвяшчаючы пост, начное чуйнаванне і пастаяннае птгудыяванне Талмуда не толькі непатрэбным, але нават шкодным для духоўнае прасветленасці, якая патрэбная дзеля сапраўднае набожнасці дык натуральна, што колькасць ейных прыхільнікаў за кароткі час значна павялічылася.
Здзяйсняліся пілігрымкі ў К., М.' ды іншыя святыя месцы, дзе знаходзіліся асвечаныя старэйшыны гэтае секты. Маладыя мужчыны пакідалі
1 Гэтак у арыгінале. Доктар Якаб Фромер у заўвагах да трэцяга выдання (Мюнхен, 1911 г.) мяркуе, іпто "М." гэта мястэчка Мяжырычы на Валыні, у міжрэччы Гарыні і Спучы. Фромер далей піша: "Was das К. vor dem М. bedeutet, ist mir nicht klar" "Што значыць K. перад М., мне не ясна".
сваіх бацькоў, жонак і дзяцей і цэлымі натоўпамі ішлі, каб адшукаць гэтых высакародных старэйшын і пачуць з іхных вуснаў новае вучэнне.
Для ўзнікнення гэтае секты была наступная нагода*.
Я ўжо заўважаў, што ад таго часу, калі жыды страцілі сваю дзяржаву і былі параскіданыя сярод іншых нацый, дзе да іх ставіліся большменш талерантна, яны не мелі ніякага іншага ўнутранага асноўнага закону, ніж рэлігійны закон, праз які б яны згуртоўваліся і пры іхняй палітычнай разрозненасці складалі б арганічнае цэлае. Іхнія начальнікі ні аб чым гэтак увесь час пасля распаду сваёй дзяржавы не рупіліся, як аб гэтай сувязі, дзякуючы якой яны яіпчэ ўтвараюць нацыю і якую яны тым болей умацоўваюць. Аднак з прьгчыны таго, што іхняе вучэнне аб веры і рэлігійныя законы бяруць пачатак з Святога Пісання, а яно з увагі на свой выклад і прымяненне ў адмысловых выпадках пакідае шмат няпэўнага, трэба было запамагчыся традыцыяй, праз якую і спосаб выкладу Святога Пісання, і вывядзенне пакінутых у ім нявызначанымі выпадкаў мусілі быць вызначаныя праз пэўна вядомыя законы. Зрэшты, гэтая традыцыя магла быць даверана не ўсёй нацыі, а толькі ейнай адмысловай карпарацыі, кптгалту заканадаўчае камісіі.
* "Мяркую, што ў наіп час, калі пра тайныя таварыствы гэтак шмат гавораць за і супраць, то гісторыю адмысловага тайнага таварыства, у якое я, хоць і на кароткі час, але быў ублытаны, у гэтым жыццяпісе абмінуць нельга" (заўвага аўтара).
Аднак гэтым цяжкасць не была пераадолена. Сама традыцыя пакідала яшчэ шмат няпэўнага. Вывядзенне адмысловых выпадкаў з агульнага і новыя законы, запатрабаваныя часавымі абставінамі, давалі падставу да шматлікіх спрэчак. Але нават праз гэтыя спрэчкі ды спосаб іхняга вырашэння гэтая карпарацыя рабілася ўсё болей шматлікаю, а ейны ўплыў на нацыю штораз мацнейшым. Такім чынам, юдэйскі асноўны закон паводле сваёй формы ёсць арыстакратычным і таму адкрыты для ўсялякіх злоўжыванняў. Звярнуць увагу невучонае часткі нацыі на гэтакія злоўжыванні было немагчыма праз ускладзеныя на яе як уласныя клопаты, гэтак і неабходныя клопаты па ўтрыманні ейнае вучонае часткі. Аднак мужы з самое гэтае заканадаўчае карпарацыі часам паўставалі і не толькі ганілі злоўжыванні, але нават ейны аўтарытэт бралі пад сумненне.
Гэтакага кшталту дзеячам быў заснавальнік хрысціянскае рэлігіі, які ад самага пачатку з вялікім поспехам супраціўляўся тыраніі гэтай арыстакратыі ды ўвесь цырыманіяльны закон вярнуў назад да ягонае першаасновы, то бок да чыстае маральнае сістэмы (з гэтай першаасноваю гэтая цырыманіяльная сістэма стасавалася як сродак дзеля дасягнення мэты). Праз гэта была здзейснена рэфармацыя прынамсі пэўнае часткі нацыі.
Гэтакага кшталту дзеячам нядобрай славы быў у канцы мінулага стагоддзя Шабтай Цьві1,
1 Шабтай Цьві (і/ шэксце Schabati Zebi) (Schabbtai Zvi, Sabbatai Zewi, Schabbatai Zwi, Schabbatai Zebi, паводле
які ўдаваў месію і хацеў увесь цырыманіяльны закон, у асаблівасці рабінскія палажэнні, скасаваць. Заснаваная на розуме сістэма маралі, дзеля глыбока на той час укаранёных у нацыі забабонаў, была няздатна ажыццявіць дабратворную рэфармацыю. Таму трэба было забабонам і захапленням супрацьпаставіць забабоны і захапленні. Гэта адбывалася наступным парадкам.
Тайнае таварыства, заснавальнікі якога складаліся з незадаволеных прадстаўнікоў нацыі, ужо здаўна пусціла ў ёй карані. Пасля таго, як рабі Joseph Candia склаў кнігу Sc­rap, адзін французскі рабін з імем рабі Мошэ дэ Леон' падсунуў яе нацыі як старую кнігу, што мела аўтарам славутага талмудыста рабі Шымана бен Ехая2. Як ужо вышэй было ска-
іншай іпранскрыпцыі Сабацей Цэві, Сабатай Цьві, вядомы таксама як Аміра, Мехмет Эфендзі), 1626-1676, кабаліст, адзін з самых вядомых жыдоўскіх ілжэмесій; лідар масавага руху XVII стагоддзя, які ахапіў амаль усе жыдоўскія абшчыны; месіянскі рух амаль спыніўся, калі ён нечакана прыняў іспам. Лічыцца, што Шабтай Цьві нарадзіўся і памёр у адзін дзень 9 ава дзень скрухі з нагоды разбурэння Храма.
1 Мошэ дэ Леон (у піэксце Moses de Lion) (Mosche ben Schem Tov de Leon, паводле іншай транскрыпцыі Майсей Леонскі), 1250-1305 іспана-жыдоўскі містык, аўтар (перапісчык?) кнігі Зогар.
2 Шыман бен Ехай (у тэксце Simon ben Jechoi) (Schimon ben Jochai, Schimon bar Jochai, сустракаецца таксама Рабі Сіман і Рашбі), жыў у II ст. н.э. Нейкі час было прынята лічыць, што ён дыктаваў сваім вучням кніту Зогар. Сёння існуе думка, што аўтарам кнігі Зогар быў хутчэй Мошэ дэ Леон. у артадаксальным юдэйстве рабі Шымана бен Ехая і далей лічаць аўтарам кнігі Зогар.
зана, гэтая кніга ўтрымлівае выклад Святога Пісання паводле асноўных палажэнняў кабалы альбо хутчэй самі гэтыя палажэнні ў выглядзе Святога Пісання, як быццам чэрпаючы з яго. Гэтая кніга, падобна да Януса, мае падвойнае аблічча і таму спазнаё дваякае тлумачэнне.
Г этае тлумачэнне падаецца ў кабалістычных тэкстах падрабязна і прыведзена ў сістэму. Тут шырокі прастор для ўявы, тут магчыма фантазіраваць на свой густ, хоць у канцы ўсётакі справа болей зразумелай, чым напачатку, не становіцца. Тут наглядна выкладаюцца якія-кольвек маральныя і фізічныя ісціны, якія ў рэшце рэшт губляюцца ў лабірынце гіперфізічнага. Гэты спосаб абыходжання з кабалою ўласцівы кабалістычным літаратарам і складае малыя таемствы гэтага тайнага таварыства.
Другі ж спосаб, наадварот, датычыцца ягонага таемнага палітычнага змесіу і вядомы толькі старэйпіынам гэтага тайнага таварыства. Самі гэтыя старэйшыны, як і іхныя аперацыі, заўсёды застаюцца невядомымі, аднак астатнія ўсё ж такі могуць быць вядомымі. Апошнія не могуць выдаць палітычных таямніцаў, якія ім самім невядомыя. Першыя ж гэтага не зробяць, бо гэта пярэчыць іхным інтарэсам. Народу выдаюць толькі найменшыя (адно што літаратурныя) таямніцы, прапануючы іх як надзвычай важныя рэчы. Вялікім (палітычным) таямніцам не вучаць, але калі іх нехта сам зразумее, гэтыя таямніцы прыводзяць у выкананне.
Адзін кабаліст, з імем рабі Ёэль Баалшэм'*, праз колькі ўдалых лекаванняў, якія ён здзейсніў дзякуючы сваім медыцынскім ведам і штукарскаму майстэрству, стаў на той час вельмі славутым. Ён даводзіў, быццам усё гэта здзейсніў не праз натуральныя сродкі, а толькі з дапамогаю кабалы Maasiith (практычная кабала) і карыстаючыся святымі імёнамі. Вось гэтакім кшталтам ён ве.льмі ўдала набыў у Полыпчы піырокую вядомасць.
Ён таксама рупіўся і аб паслядоўніках свайго майстэрства. Сярод ягоных вучняў былі некаторыя, хто авалодаў ягонай прафесіяй і праславіўся праз удалыя лекаванні ды раскрыццё крадзяжоў.
3 лекаваннямі ўсё было натуральна. Яны карысталіся звычайнымі медыцынскімі сродкамі, але штукарствамі яны стараліся адцягнуць увагу назіральніка ад гэтага ды схіліць яго да іхных кабалістычных фокусаў. Крадзяжы яны наладжвалі самі альбо раскрывалі іх праз сваіх усюдыісных выведнікаў.
Іншыя, больш геніяльныя і з высакародным спосабам мыслення, строілі сабе нашмат болей важкія планы: яны ўсведамлялі, што як свой уласны, гэтак і агульны інтарэс яны леггш за ўсё
1 Рабі Ізраэль бен Эліэзер (каля 1700-1760); нарадзіўся і жыў у Рэчы Паспалітай, на Падо.ллі; меў таксама імя Baal Schem Tov (іўр. "Уладальнік добрага імя", "Майстар добрага імя", скарочана Bescht); лічыцца заснавальнікам хасідскага руху ў юдэйстве.
* "Імя Баалшэм мае той, хто звязаны з практычнай кабалою, то бок з заклінаннем духаў і напісаннем амулетаў, дзеля чаго вьгкарыстоўваюцца імёны Бога і ўсяпякіх духаў" (заўвага аўтара).
змогуць падмацаваць праз давер народа, і хацелі авалодаць ім праз асвету; такім чынам іхні план быў адначасова і маральным, і палітычным*. Спачатку здавалася, быццам яны хацелі толькі выдаліць злоўжыванні, што пракраліся ў жыдоўскую рэлігійную і маральную сістэму. Аднак гэта мусіла абавязкова пацягнуць за сабою поўнае скасаванне ўсяе сістэмы.
Галоўныя справы, за якія яны ўзяліся:
1. Злоўжыванне рабінскай вучонасцю, якая замест таго, каб наколькі магчыма спрашчаць законы ды рабіць іх успрымальнымі для кожнага, пакідае іх усё болей заблытанымі і няпэўнымі; якая, апроч таго, займаецца адно вывучэннем законаў (вывучэнне тых законаў, якія цяпер не выкарыстоўваюцца прынясення ахвяраў, ачышчэння і да т. п., гэтаксама важнае, як і тых, якімі яшчэ карыстаюцца), замест таго, каб галоўным чынам займацца іхнім выкананнем, бо само ж вывучэнне ёсць не мэтаю, але адно сродкам для выканання; і якая, у рэшце рэшт, у самім выкананні лічыцца адно з вонкавымі цырымоніямі, а маральную мэту не бярэ пад увагу.
2. Злоўжыванне набожнасцю гэтак званых гатовых да пакаяння. Гэтыя хоць і рупяцца аб
* "Я ў гэтым таварыстве ніколі не дасягаў рангу старэйшыны, таму выклад іхняга плана магчыма разглядаць не як факт досведу, але як адно толькі цвярозае разважанне, іпто вынікае праз рэфлексію. Накопькі гэтае цвярозае разважанне абгрунтаванае, магчыма вызначыць толькі з аналогіі, паводче правілаў імавернасці" (заўвага аўтара).
выкананні дабрачыннасці, але таму пгго іхняй падставаю для дабрачыннасці не ёсць пазнанне Бога і ягонае дасканаласці, угрунтаванае ў розуме, а, хутчэй, фалыпывыяўяўленні пра Бога і Ягоныя ўласцівасці, дык інакш і быць не можа, каб яны не прапускалі сапраўдную дабрачыннасць і не ўпадалі ва ўяўны кпггалт дабрачыннасці, і замест таго, каб дзеля любові ды схільнасці да Бога рабіцца да Яго падобнымі, каб пазбягаць палону пачуццёвых жарсцяў ды хцівасцяў і каб імкнуцца дзейнічаць згодна з законамі свабоднае волі, грунтуючыся на розуме, яны стараюцца нішчыць свае жарсці ды хцівасці хутчэй праз нішчэнне сваіх дзейных сілаў, як я ўжо гэта паказаў вышэй на некалькіх сумных прыкладах.
Асветнікі ж патрабавалі ўмоваю сапраўднае дабрачыннасці прасветлены, прыхільны да ўсялякага кпггалту дзейнасці розум; яны не толькі дазвалялі, але нават раілі неабходнае памяркоўнае задаволенне ўсялякага кшталгу ўцехаў дзеля дасягнення прасветленасці розуму. Іхняе набажэнства палягала ў добраахвотным абесцялесненні, то бок у абстрагаванні сваіх думак ад усіх рэчаў, акрамя Бога, і нават ад свайго індывідуальнага "я", і ў аб'яднанні з Богам; адгэтуль у іх вынікала нешта кптгалту самавырачэння. Такім парадкам усе ў гэтакім стане здзейсненыя ўчынкі яны прыпісваюць не самім сабе, але Богу.
Іхняе набажэнства палягала, такім чынам, у працэдуры накшталт разумовага малебну, для якога яны не лічылі патрэбным мець адмысловы час альбо форму.лу, а пакідалі кожнаму на
свой одум вызначаць набажэнства паводпе сваёй дасведчанасці; але ўсё ж такі галоўным чынам яны выбіралі для гэтага гадзіны, прызначаныя для публічнага набажэнства. У сваім публічным набажэнстве яны галоўным чынам рупіліся аб вышэйзгаданым абесцялесненні, то бок гэтак моцна заглыб.ляліся ва ўяўленне аб боскай дасканаласці, што праз гэта гублялі ўяўленне аб усіх астатніх рэчах і нават аб сваім уласным целе гэтак, птго паводле іхняга сцверджання цела ў той час рабілася цалкам нячулым.
Але дзеля таго, што ў гэтакім абстрагаванні было цяжка ўтрымацца, праз усялякія механічныя аперацыі (рухі, крыкі) яны стараліся вярнуць сябе да гэтага стану, калі яны праз іншыя ўявы з яго выходзілі, і бесперапынна ўтрымлівацца ў ім на працягу ўсяго малебну. Быпо смешна глядзець, як яны часта перапынялі свае модлы ўсялякімі гукамі ды пацешнымі рухамі (якія меліся лічыцца пагрозамі і лаянкаю іхняму злосніку, злашчаснаму сатане, што стараўся перашкодзіць іхняму малебну) і як яны праз гэта знясільваліся, што зазвычай па сканчэнні моддаў падалі цалкам непрытомнымі.
Але ж і нельга адмаўляць, іпто якім бы само па сабе абгрунтаваным ні было гэтакае набажэнства, яно гэтаксама мяжуе з злоўжываннем. Унутраная дзейнасць пасля прасвятлення розуму можа ажыццявіцца толькі ў адпаведнасці з ступенню дасягнутага пазнання. Самазнішчэнне перад Богам абгрунтаванае толькі тады, калі сіла пазнання гэтак занятая сваім аб'ектам (дзеля ягонае велічыні), птго чалавек праз гэта як быц-
цам існуе вонкі самога сябе, адно толькі ў гэтым аб'екце. Калі ж сіла пазнання датычна свайго аб'екта абмежаваная гэтак, што не здатная да ўстойлівага развіцця, то згаданая дзейнасць праз канцэнтрацыю на гэтым аб'екце мусіць быць хутчэй прытгыненаю, чым падтрыманаю.
Зрэшты, калі некаторых прастадушных мужчын з гэтае секты, што з люлькаю ў зубах увесь дзень марна швэндаліся, заггыталі, пра што яны тым часам думаюць, яны адказалі: "Мы думаем пра Бога!" Гэты адказ быў бы слушным, калі б яны сваё пазнанне боскае дасканаласці нязменна імкнуліся пашыраць праз дастатковае пазнанне прыроды. Але раз ужо гэтым разам не магло быць гэтак, іхняе пазнанне прыроды было, хутчэй, абмежаванае, то стан, у якім яны сваю дзейнасць (улічваючы іхнюю здольнасць) канцэнтравалі на бясплённым аб'екце, мусіў быць ненатуральным. Апроч таго, прыпісваць Богу свае дзеянні яны маглі то.лькі тады, калі гэтыя дзеянні былі вынікамі правільнага пазнання Бога; калі ж гэта былі вынікі абмежаванасці гэтага пазнання, то яны неадменна мусілі ад імя Бога ўчыняць усялякія эксцэсы, як гэтаму, на жаль, вучыць досвед.
Аднак ве.льмі лёгка растлумачыць, чаму гэтая секта гэтак хутка пашыралася, а ейнае новае вучэнне знаходзіла ў большай часткі нацыі гэтакую моцную ўхвалу. Прыродная схільнасць да гультайства і да сузіральнага спосабу жыцця бо.льпіае часткі нацыі, якая ад самага нараджэння прызначаная да навучання, сухія і бясплённыя рабінскія ппудыі і вялікі цяжар цырыманіяльнага закону,
які абяцае палегчыць гэтае вучэнне, нарэшце, схільнасць да летуценнасці і цудоўнага, якая жывіцца ад гэтага вучэння, усяго гэтага дастаткова, каб расглумачыць гэты феномен.
Што праўда, спачатку рабіны і набожныя старога стылю супраціўляліся пашырэнню гэтае секты, і ўсё ж з вышэйзгаданых прычын яна брала верх. Паміж абодвума бакамі панавала варожасць. Кожная партыя старалася здабыць сабе прыхільнікаў. У нацыі пачалося хваляванне, меркаванні падзяліліся.
На той час я япгчэ не мог скласці сабе правільнага ўяўлення аб гэтай секце і не ведаў, што пра яе думаць, ажно пакуль аднаго разу не здарылася гэтак, шго адзін малады чалавек, ужо ініцыяваны ў гэтае таварыства і які меў шчасце сам размаўляць з высокімі старэйшынамі твар у твар, праязджаў праз месца майго знаходжання. Я пастараўся скарыстацца з гэтае нагоды і папрасіў незнаёмца прасвятліць мяне пра ўнутраную арганізацыю гэтага таварыства, пра спосаб далучэння да яго і г. д.
Ён быў сам яшчэ на першай ступені і, такім чынам, нічога не ведаў пра ўнутраную арганізацыю гэтага таварыства і не мог даць аб гэтым ніякіх звестак, аднак датьгчна спосабу далучэння да таварыства запэўніў мяне, што спосаб гэты найпрасцейшы ў свеце. Кожнаму чалавеку, які адчувае ў сабе цягу да дасканаласці, але не ведае спосабу, як гэтую цягу спатоліць альбо як прыбраць са шляху перашкоды, што замінаюць ейнаму спатоленню, не трэба нічога іншага, як звярнуцца да высокіх старэйшын, і ён
ужо будзе ео ipso^ належаць да сяброў гэтага таварыства. Яму нават не патрэбна (як гэта бывае з медыкамі) нешта паведамляць гэтым высокім старэйшынам пра свае маральныя слабасці, пра свой дагэтулешні спосаб жыцця і да т. п., прытым для гэтых высокіх старэйшын няма нічога невядомага; яны бачылі наскрозь чалавечае сэрца і выяўлялі ўсё, пгго схавана ў ягоных патаемных кутках; яны маглі прадвяінчаць будучыню і далёкае мінулае рабіць сучасным.
Свае казанні і маральныя вучэнні яны загадзя не абдумвалі і мэтазгодна не ўпарадкоўвалі, як гэта зазвьгчай робіцца, як гэты спосаб падыходзіць таму, хто лічыць сябе нечым існым і дзейным самім па сабе, аддзеленым ад Бога. Гэтыя ж высокія старэйшыны лічылі свае вучэнні боскімі і таму беспамылковымі толькі тады, калі яны былі вынікам самазнішчэння перад Богам, то бок калі яны прыходзілі да гэтых вучэнняў ех tempore2, праз патрабаванні абставінаў, нічога не дадаючы ад сябе.
Дзеля таго, ттгго гэтае апісанне прывяло мяне ў поўнае захапленне, я папрасіў незнаёмца, каб ён мне паведаміў што-кольвек з гэтага боскага вучэння. Ён пляснуў сябе далонню па лбе, быццам чакаючы натхнення ад святога духа, затым з урачыстай мінаю і жэстыкулюючы напаўаголенымі рукамі, прыкладна, як капрал Трым, чытаючы казанне, і, звярнуўшыся да мяне, пачаў такім парадкам:
1 ео ipso (лац.) "гэтым самым, у выніку гэтага"
2 ex tempore (лац.) "у патрэбны момант, без падрыхтоўкі, неадкладна".
"Сьпявайце Госпаду несьню новую, хвала Яго хай грыміць на зборах сьбяшых1. Напіы высокія старэйшыны тлумачаць гэты сціх наступным чынам: "Уласцівасці Бога, як найдасканалейшае істоты, мусяць далёка перасягаць уласцівасці кожнае абмежаванае істоты, дзеля гэтага і хвала Яму (як выраз Ягоных уласцівасцяў) ёсць хвалою ягоным уласцівасцям. Дагэтуль хвала Богу палягала ў тым, што Яму надавалі звышнатуральныя дзеянні (адкрываць схаванае, прадбачыць буцучыню, наўпрост уздзейнічаць адно сваёй воляю і да т. п.). Але цяпер набожныя (высокія старэйшыны) самі ў стане выконваць гэтакія звышнатуральныя дзеянні, а калі Бог, такім чынам, у гэтым не мае перад імі перавагі, след парупіцца аб тым, каб вынайсці новую хвалу, якая магла б пасаваць толькі Богу."
У поўным захапленні ад гэтакага прадуманага спосабу выкладаць Святое Пісанне я папрасіў незнаёмца аб яшчэ больш эксплікацыях гэтага кшталту. Ен жа з натхненнем працягваў: "I калі гусьляр іграў на гусьлях, шады рука Гаснодняя дакранулася да Елісея2. Гэта яны выкладаюць такім чынам: "Пакуль чалавек выказвае сябе самадзейным, ён не здольны ўспрымаць уздзеянне Святога Духа; дзеля гэтага ён павінен паводзіць сябе, як інструмент, цярпліва пакутуючы. Такім чынам, значэнне гэтага месца ёсць наступнае: калі музыка (lia-menaggeri) ("Божы слуга") прыпадабняецца
1 Псалтыр Давіда, псалом 1491 (пераклад а. Аляксандра Надсана).
2 Стары Запавет, Чацвёртая кніга Царстваў, раздзел 3, сціх 15. (нераклад Васіля Сёмухі).
да інструмента (ке-naggen), тады сыходзіць на яго дух Божы"*.
"Дык слухайце ж яптчэ, гаварьгў далей незнаёмец, тлумачэнне аднаго месца з Мішны, дзе гаворыцца: гонар твайго бліжняга павінен быць для цябе гэтаксама прыемньш, як і твой уласны".
Нашыя настаўнікі тлумачаць гэта наступным чынам: пэўна, што ніводны чалавек не адчуе задавальнення рабіць гонар самому сабе, гэта было б смеху варта. Але ж гэтаксама смешным было б засведчанне гонару ад кагосьці іншага, бо мы ж праз гэтыя засведчанні гонару не атрымліваем болыпай унутранае вартасці, чым мы ўжо маем. Таму гэтае месца мае значыць наступнае: гонар твайго бліжняга (то бок гонар, які табе робіць твой бліжні) павінен быць для цябе гэтак мала прыемны, як і твой уласны (які ты робіш сабе). 3 выдатнасці гэтых думак, падмацаваных дасціпнай экзагезаю, я мог толькі падзівіцца і прыйсці ад іх у захапленне і ніяк інакш**.
* "Глыбокі сэнс гэтага спосабу тлумачэння палягае ў тым, што ў габрэйскай мове naggen абазначае як інфінітыў "іграць", гэтак і музыкальны інструмент, а ке, якое стаіць перад ім, магчьтма вытлумачыць "як" альбо "падобны да". Высокія старэйшыны, якія вырываюць месцы з узаемазвязанага Святога Пісання, узяўшы іх за аснову свайго вучэння, таму і абіраюць тыя значэнні, якія ёсць найболып адпаведнымі іхняму прынцьгпу самазнішчэння перад Богам" (заўвага аўтара).
** "Маючы на ўвазе апошнюю акалічнасць, я яптчэ й цяпер лічу, іпто не маю чаго саромецца, тым часам, як я, пэўна, не будучы прыхільнікам хрысціянскае веры, не магу не дзівіцца з наступнае эксплікацыі аднаго месца з Кнігі Прарока Езэкііля (раздзел 44, сціх 1 і 2) адным
Паводле гэтага экзагета, гэта мусіць быць прарочая алегорыя аб маці Марыі. След прызнаць, што немагчыма прыдумаць болей разумны выклад. Адсюль таксама відаць, які ўплыу робяць страсці на ўзмацненне пазнавальных сілаў і як летуценнасць робіць дасціпным; кожны выраз тут дарэчы; "брама сьвятыні, якая выходзіла на ўсход", і яна была зачыненая. Гэтая брама павінна заставацца зачыненаю, і ніхто не можа ўвайсці; "бо Гасподзь Бог Ізраілеў увайшоў празь яе..." і г. д. Выдатна! Хто не пазнае маці Марыю па ейных атрыбутах?" (заўвага аўтара).
Праз гэтыя апісанні мая фантазія напружылася незвычайна, і я, такім чынам, нічога гэтак палка не жадаў, як мець шчасце стаць сябрам гэтага паважанага таварыства, я вырашыў рушыць у падарожжа да М., дзе знаходзіўся высокі старэйшына В. Вось я і чакаў заканчэння тэрміну маёй службы (якая яшчэ доўжылася ўсяго колькі тыдняў) з найвялікшай нецярплівасцю. Як толькі яна скончылася і я атрымаў сваю плату, то замест таго, каб падацца дадому (усяго за дзве мілі адгэтуль), я рушыў у сваю пілігрымку. Гэтае падарожжа заняло колькі тыдняў.
Нарэшце я шчасліва прыбыў у М. Адпачыўпіы ад свайго падарожжа, я пайшоў да дома высокага старэйшыны з думкаю быць яму адразу
каталіцкім тэолагам, дзе гаворыцца: "I прывёў ён мяне назад да зьнсшняй брамы сьвяшыні, якня выходзіла на ўсход, і яна была зачыненая. I сказаў мне Гасподзь: брама гэіпая будзе зачыненля, не адчыніцца, і ніякі чалавек ня ўвойдзе празь яе, бо Гасподзь Бог Ізраілеў увайшоў празь яе, і яна будзе зачыненля." (пераклад Васіля Сёмухі).
прадстаўленым. Але мне сказалі, пгго ён са мною яшчэ гаварыць не можа, аднак што я, маўляў, запрошаны на шабат, да застолля разам з іншымі прыезджымі, якія сюды прыбылі яго наведаць, і пгго я мецьму пічасце з гэтакай нагоды бачыцца з гэтым святым чалавекам твар у твар і пачуць з ягоных вуснаў узнёслыя вучэнні, такім чынам, гэтую публічную сустрэчу я ўсё ж такі магу разг.лядаць як партыкулярную аўдыенцыю дзеля тае індывідуальнае ўвагі, што будзе ўдзелена толькі мне і якую я сам заўважу.
Вось жа я прьгйшоў на шабат на гэтую ўрачыстую трапезу і знайшоў там вялікую колькасць паважаных мужоў, што пасходзіліся сюды з розных мясцовасцяў. Нарэшце з'явіўся і вялікі чалавек, апрануты ў бе.лы атлас, постаць якога выклікала глыбокую пашану. Нават ягоныя чаравікі і табакерка былі белымі (белы колер у кабалістаў ёсць колерам літасці). Кожнаму новапрыбыламу ён аддаў шалом, то бок павітаў кожнага.
Усе селі да стала і ў час яды панавала ўрачыстая ціша. Калі ўсе скончылі трапезу, высокі старэйшына зацягнуў урачыстую, птго ўзвыпіала дух, мелодыю, прыклаў на нейкі час руку да лба і пасля пачаў выклікаць: Z. з НА М. з Rd S.M. з N.' і г. д. усіх навапрыбылых па
1 У выданні 1911 года (Salomon Maimons Lebensgeschichte. Mit einer Einleitung und mit Anmerkungen neu herausgegeben von Dr. Jakob Fromer; Copyright 1911 by Georg Mul­ler in Munchen) маем заўвагу Якаба Фромера: „Soli heijien: Salomon Maimon. So kann ihn aber tier Rabbi nicht genannt haben. Salomon hat erst spdterden Namen Maimon angehommen". -
іхных імёнах да назвах іхных месцаў жыхарства, з чаго мы нямала падзівіліся. Кожны з нас мусіў прамовіць які-небудзь сціх з Святога Пісання. Кожны прамовіў свой сціх. Затым высокі старэйпіына пачаў гаварыць казань, тэкстам для якое мусілі быць прамоўленыя сціхі, прытым, хоць гэтыя неўзаемазвязаныя сціхі і былі ўзятыя з цалкам розных кніг Святога Пісання, ён усё ж такі аб'яднаў іх з гэтакім майстэрствам, быццам яны былі адзіным цэлым; і што было яшчэ болып дзіўным кожны з новапрыбылых лічыў, што ў той частцы казані, падставаю да якое быў ягоны сціх, ён знаходзіў непгга асабліва датычнае ягоных індывідуальных сардэчных спраў. Такім чынам, мы, што натуральна, моцна дзіваваліся.
Аднак гэта працягвалася нядоўга, і я ўжо пачаў адыходзіць ад высокага меркавання аб гэтым старэйшыне дый увогуле аб усёй сябрыне. Я заўважыў, што іхняя дасціпная экзагеза была па сутнасці фальшываю і да таго ж замыкалася толькі на свае неўтаймаваныя прынцыпы (самазнішчэнне і г. д.); пачуўшы іх аднойчы, ужо болей нічога новага не пачуеш. Іхныя гэтак званыя цуды тлумачьшіся дастаткова натуральна. Праз сувязі, пшіёнаў і пэўны ўзровень ведання людзей яны з дапамогаю фізіягномікі і спрытна пастаўленых ускосных пытанняў выцягвалі сардэчныя таямніцы і стваралі ў гэтых прастадушных людзей уражанне, быццам яны валодаюць прарочым натхненнем.
"Мусіць значыць: Саламон Майман. Аднак гэтак рэбэ не мог яго назваць. Саламон нюлькі пазней прыняў імя Майман".
Уся сябрына мне таксама шмат у чым не падабалася праз ейную цынічную сутнасць і неўтаймаванасць у весялосці. Адзіны прыклад гэтага кшталту. Аднойчы мы сабраліся у доме старэйшыны на малітву. Адзін з нас крыху спазніўся; астатнія запыталі яго, у чым прычына. Ён адказаў, што здарылася гэта таму, птго ягоная жонка ў мінулую ноч абрадзілася дачкою. Пачуўшы гэта, яны ўсчалі цэлую віншавальную сумятню. Высокі старэйшына выйшаў з свайго кабінета і запытаў пра прьгчыну іхняга вэрхалу. Яны сказалі, што віншуюць Р., чыя жонка нарадзіла дзяўчынку; на што той з вялікай прыкрасцю адказаў: "Дзяўчынку! Яго след адлупца// 4ваць .
Няшчасны пратэставаў. Ён ніяк не мог дабраць розуму, чаму яго трэба было караць за тое, што ягоная жонка нарадзіла дзяўчынку. Але нічога не дапамагала, яго схапілі, паклалі на парог і груба адлупцавалі. Усе, акрамя аднаго, што быў ахвяраю, былі ў вясёлым гуморы, затым старэйшына заклікаў на малітву наступнымі словамі: "Ну, браты, паслужэце з радасцю Богу!"
Я не хацеў болей заставацца ў гэтым мястэчку. Я папрасіў у высокага старэйшыны благаславення, развітаўся з сябрынаю, намерыўшыся пакінуць яе назаўсёды, і падаўся дамоў.
Цяпер крыху пра ўнутранае ўладкаванне гэтага таварыства.
* "Характэрная рыса ўсіх некультурных людзей пагарда да супрацьпегпага полу" (заўвага аўіпара).
Паводле майго досведу высокіх старэйшын гэтае секты магчыма падзяліць на чатыры класы: 1 разумныя; 2 хітрыя; 3 моцныя*; 4 добрыя.
Натуральна, разумныя, пгго складаюць найвышэйшы клас, кіруюць усімі астатнімі. Гэта прасветленыя мужы, якія авалодалі глыбокім веданнем слабасцяў людзей і пабуджальнымі сіламі іхных дзеянняў і якія дастаткова рана ўсвядомілі ісціну, пгго розум лепш, чым сіла, бо сіла часткова залежыць ад розуму, розум жа не залежыць ад сілы. Чалавек можа валодаць столькімі шматлікімі сіламі і ў гэтакай высокай сгупені, як пажадае, вось жа ягоная дзейнасць заўсёды абмежаваная. Але праз розум і праз пэўны від псіхалагічнае механікі альбо праз разуменне найбольш правільнага выкарыстання гэтых сілаў і праз кіраванне імі магчы-
* "3 адным з гэтакіх я пазнаёміўся. Гэта быў малады чалавек прыкладна дваццаці аднаго года, вельмі слабога целаскладу, худы і бледны з твару. Ён вандраваў па Полыпчы місіянерам. У знешнім выглядзе гэтага чалавека быпо нешта жудаснае, што змушала да падпарадкавання, праз гэта ён кіраваў людзьмі цапкам дэспатычна. Куды б ён ні прыходзіў, адразу пытаўся пра ўладкаванне кагапу, ганіў тое, што яму не падабалася, і даваў новыя ўказанні, якія выконваліся найдакладнейшым чынам. Старэйшыя кагалу, пераважна старыя, паважаныя мужчыны, якія па вучонасці значна перасягалі яго, дрыжэлі перад ягоным тварам. Аднаго вялікага вучонага, які не хацеў верыць у непамылковасць гэтага высокага старэйшыны, праз адзін пагрозлівы позірк, кінуты на яго гэтым старэйшынам, ахапіў гэтакі жах, што яго пачала калаціць ліхаманка і ён ад гэтага памёр. Гэтакае надзвычайнае січы духу і рашучасці гэты чалавек дасягнуў толькі праз раннія практыкаванні ў стаіцызме" (заўвага аўтара).
ма ўзмацняць іх да бясконцасці. Яны разумныя энергічна заняліся мастацтвам панаваць над свабоднымі шодзьмі, то бок выкарыстоўваць волто і сілы ішітых людзей гэтак, пгго тыя, лічачы, што ажыццяўляюць толькі сваю ўласную мэту, насамрэч разам з тым ажыццяўляюць мэту сваіх старэйпіынаў. Гэтага можна дасягнуць праз аб'яднанне і ўладкаванне гэтых сілаў такім чынам, што, даўпіы наймізэрнейпіы штуршок гэтаму воргану, магчыма выклікаць найвялікшае ўздзеянне. Тут няма ніякага махлярства, бо, як гаварылася раней, гэтыя іншыя праз гэта самі дасягаюць сваёй мэты найтепшым чынам.
Хітрыя выкарыстоўваюць таксама волю і сілы іншых дзеля аднае мэты, але таму пгго яны адносна сваёй мэты менш прадбачлівыя ды больш няўрымслівыя, то часта здараецца, пгго яны імкнуцца дасягнуць сваіх мэтаў за кошт гэтых іншых; такім чынам, іхняе майстэрства палягае не толькі ў тым, каб хаваць дасягненне сваіх мэтаў (як гэта робяць разумныя), але каб старанна хаваць недасягненне мэтаў іншых ад іх саміх.
Моцныя гэта мужчыны, якія праз сваю прыроджаную альбо набытую маральную сілу ўладараць над слабасцямі ініпых, у асаблівасці, калі гэта такая сіла, якуто рэдка знайсці ў іншых, напрыклад утаймаванне страсцяў, акрамя адзінае, якую яны робяць мэтаю сваіх дзеянняў.
Добрыя слабыя людзі, чые здольнасці ў сіле волі мізэрныя, і сваіх мэтаў яны дасягаюць не праз панаванне, а праз падпарадкаванне.
Найвышэйшы клас, то бок разумныя, якія наглядаюць за ўсімі астатнімі, але астатнія не
наглядаюць за імі, натуральным чынам кіруе ўсімі астатнімі. Ён карыстаецца добрымі рысамі хітрых і, з іншага боку, намагаецца зрабіць іх бясшкоднымі, абхітроўваючы іх і такім парадкам лічачы, пгго ашуквае іх, ён ашукваецца сам.
Акрамя таго, ён выкарыстоўвае моцных для дасягнення важных мэтаў, спрабуе, аднак, калі патрэбна, спыніць іх праз супрацьпастаўленне некалькіх, хоць і нязначных, сілаў.
Нарэшце ён выкарыстоўвае добрых не адно толькі для непасрэднага дасягнення ў іх сваёй мэты, але і цдя дасягнення сваёй мэты ў інпіых, прапануючы гэтых слабых іншым як узор, варты для пераймання падпарадкаванасці, і праз гэта прыбірае з дарогі перашкоды, што вынікаюць з самастойнасці гэтых іншых.
Гэты найвышэйшы клас пачынае зазвычай з стаіцызму і канчае выкшталтаваным эпікурэізмам. Ягоныя члены складаюцца з набожных першага віду, то бок з гэтакіх, хто шмат часу прысвяціў найстражэйшаму выкананню рэлігійных і маральных законаў і ўтаймаванню сваіх паждлівасцяў ды страсцяў; аднак таму пгго яны сам стаіцызм разглядаюць не як мэту, а ўсяго толькі як сродак да найвышэйшае мэты чалавека, менавіта шчасця, то на гэтым яны не спыняюцца. Але пасля таго, як яны забіраюць ад стаіцызму гэтулькі, колькі патрэбна для гэтай мэты, адразу звяртаюцца да самое мэты, то бок да асалоды шчасця.
Праз найстражэйшыя практыкаванні ў стаіцызме іхныя пачуцці да ўсіх відаў задавальнення падвышаюцца і робяцца высакароднымі,
а не прьггугіляюцца ўвесь час, як у грубых эпікурэйцаў. Праз гэтыя практыкаванні яны прыходзяць у гэтакі стан, птго могуць кожнае задавачьненне расцягваць гэтак доўта, пакуль не вызначаць ягоную сапраўдную вартасць, чаго не бывае ў грубых эпікурэйцаў.
Аднак імкненне да стаіцызму можа палягаць напачатку ў тэмпераменце і толькі праз нептга накшталт самападману можа быць прыпічана да самастойнае дзейнасці. Тады гэтая амбітнасць ператварае рашучасць ва ўчынкі гэтага кшталту, і дзякуючы поспеху гэтая рашучасць усё болей распальваецца.
Япічэ менш можна чакаць ад гэтых старэйшынаў (якія не ёсць мужамі ад навукі), пгго яны натрапілі на гэтую сістэму адно кіруючыся розумам, хутчэй за ўсё прьгчынаю да гэтага быў у іх, па-першае, тэмперамент, па-другое, рэлігійныя паняцці і толькі пасля маглі яны дасягнуць выразнага пазнання гэтае сістэмы і прытрымлівацца ейнай чысціні.
Такім чынам, гэтая секта была (беручы пад увагу мэты і сродкі) нечым накшталт тайнага таварыства, якое захапіпа ўладу амаль над усёй нацыяй, праз гэта магчыма было б чакаць рэвалюцыю ў нацыі, калі б разбэшчанасць некаторых ейных членаў не паказала столькі слабых месцаў і не дала б у рукі ейных супраціўнікаў зброю супраць сябе.
Некаторыязіх,хочучыпаказацьсябецынікамі, парушалі ўсе законы добрапрыстойнасці, бегалі голымі па вуліцы, спраўлялі ў прысутнасці іншых натуральныя патрэбы і да т. п. Імправізуючы (па-
водле прынцыпу саліазнішчэння) у час казанняў, яны выказвалі ўсялякія глупствы, няўцямнасці ды блытаніну. Некаторыя праз гэта вар'яцелі ды верылі, пгго яны насамрэч болей не існуюць. Нарэшце сюды яшчэ дадаваліся іхны гонар і пагарда да іншых, хто не з іхняй секты, у асаблівасці да рабінаў, якія хоць і мелі свае недахопы, але былі напшат больш дзейнымі ды карыснымі, чым гэтыя лянівыя невукі.
Іхныя слабасці пачалі раскрываць, іхным сходам перашкаджаць і ўсюды пераследаваць. Гэта выдатна ажыццяўлялася праз аўтарытэт славутага рабіна Эліяса з Вільні, які карыстаўся вялікай пашанаю ў жыдоўства; вось жа цяпер амаль і не знайсці жадных, сям-там раскіданых слядоў гэтага таварыства.
ДВАЦЦАТЫ РАЗДЗЕЛ
Працяг папярэдняга, таксама крыху пра рэлігійныя таямніцы
Згадаўшы пра гэтае тайнае таварыства, я лічу, што зараз будзе якраз дарэчы выкласці на суд удумлівага чытача сваё меркаванне пра таямніцы ўвогуле і ў асаблівасці пра таямніцы рэлігіі.
Таямніцы ўвотуле гэта ісцінныя альбо гэтакія, якія лічацца ісціннымі, тыпы прычыннавыніковых адносінаў паміж прадметамі прыроды, калі кожнаму чалавеку іх немагчыма выявіць праз натуральнае выкарыстанне пазнавальных сілаў. Вечныя ісціны, то бок абавязковыя адносіны аб'ектаў, угрунтаваныя ў прыродзе нашых пазнавальных сілаў, яны могуць быць мала каму вядомыя, згодна з гэтым не з'яўляюцца таямніцамі, бо, скарыстаўшы сілы пазнання, кожны можа іх выявіць.
Дзеянне ж сімпатыі і антыпатыі, медыцынскіх спецыфічнасцяў і да т. п., на птго некаторыя людзі натрапляюць чыста выпадкова і чаму яны пасля знаходзяць пацвярджэнне праз назіранні і доследы, ёсць ісцінныя таямніцы прыроды, якія могуць адкрыцца чалавеку не праз выкарыстанне пазнавальнае сілы, але толькі альбо праз гэтакі самы выпадак, альбо праз паведамленне перпіых. Калі ж гэтакія таямніцы назіраннямі і доследамі не пацвярджаюцца, то меркаванне аб іхняй рэальнасці называюць забабонамі.
Рэлігія ёсць пакт, складзены паміж чалавекам і іншай маральнаю істотай вышэйшага парадку.
Ён абумоўлівае натуральныя адносіны паміж чалавекам і гэтай вышэйшаю маральнаю істотай, вось жа праз узаемнае выкананне гэтага пакта яны ўзаемна рухаюць свой інтэрас.
Калі гэтыя натуральныя (не проста адвольныя, умоўныя) адносіны ісцінныя, а ўзаемныя забавязанні дагаворных асобаў грунтуюцца на гэтым, то гэта і ёсць ісцінная натуральная рэлігія, у адваротным вьшадку гэта фальшывая натуральная рэлігія.
Калі гэтыя ўзаемныя забавязанні паміж людзьмі і гэтай вышэйшай істотаю альбо ейнымі прадстаўнікамі фармальна складзены, тады ўзнікае пазітыўная рэлігія, альбо рэлігія Адкравення.
Ісцінная, гэтаксама, як натуральная рэлігія альбо рэлігія Адкравення, якая, як раней адзначалася, і ёсць сутнасцю юдаізму, з'яўляецца спачатку маўклівым, але пасля абумоўленым кантрактам паміж пэўнымі людзьмі і вышэйшай істотаю, якая сама з'явілася перад патрыярхамі ў чалавечым абліччы (у сне і ў прарочых уявах) і абвясціла ім сваю во.лю, узнагароду за ейнае выкананне і кару за невыкананне, аб чым і была заключана дамова пры ўзаемнай згодзе. Надалей яна праз свайго прадстаўніка Майсея ўзнавіла гэтую дамову з ізраільцянамі ў Егіпце і больш дакладна вызначыла ўзаемныя забавязанні; што і было пасля фармальна пацверджана на гары Сінай абодвума бакамі.
Я не маю патрэбы казаць удумліваму чытачу, што гэты выклад пакта паміж Богам і чалавекам
след успрымаць як аналогію, а не ў самым строгім сэнсе. Найдасканалейшая істота можа выявіць сябе толькі як ідэя розуму. Тое, пгго выявілася патрыярхам і прарокам згодна з іхняй пазнавальнай здольнасцю навочна, у антрапамарфічным вобразе, было не самой найдасканалейшай істотаю, а ейным прадсгаўніком (ейным пачуццёвым вобразам). Дамова, якую найдасканалейшая істота заключае з чалавекам, не мае за мэту ўзаемнае задавальненне патрэбаў, бо найвышэйшая істота не мае ніякіх патрэбаў, а патрэбы чалавека задавальняюцца не праз гэтую дамову, але адно толькі праз захоўванне заснаваных на прыродных законах адносінамі паміж ім ды іншымі аб'ектамі прыроды. Вось жа гэты пакт можа быць угрунтаваны ў прыродзе розуму без увагі на якую-кольвек мэту і ніяк інакш.
Паганства адрозніваецца, на маю думку, ад юдаізму галоўным чынам тым, птго юдаізм засноўваецца на фармальных, абсалютна неабходных рацыянальных законах, паганства ж (калі яно ўгрунтаванае ў прыродзе рэчаў, то бок рэальнае) на матэрыяльных, толькі гіпатэтычна неабходных законах прыроды і таму неабходна мае вынікам мнагабоства. Кожная адмысловая прычына праз сілу ўяўлення персаніфікуецца, то бок прадстаўляецца маральнай істотаю і робіцца адмысловым боствам. Напачатку гэта быў толькі эмпірызм; паступова можна было заўважыць, што гэтыя прычыны, прадстаўленыя адмысловымі боствамі, у сваіх дзеяннях самі залежалі адна ад аднае і ў пэўных адносінах былі падпарадкаваныя адна адной; і паступова
ўзнікла цэлая сістэма паганскае тэалогіі, у якой кожнае боства сцвярджае свой ранг і вызначаюцца ягоныя адносіны да іншых.
Юдаізм жа, наадварот, ужо пры сваім узнікненні імкнуўся да сістэмы альбо да адзінства паміж прыроднымі прычынамі і, дзякуючы гэтаму, нарэшце атрымаў гэтае чыстае фармальнае адзінства. Гэтае адзінства выкарыстоўваецца толькі дырэктыўна (для поўнага сістэмнага злучэння ўсіх з'яў прыроды) і мае ўмоваю пазнанне разнастайнасці ўсялякіх прыродных прычынаў. Аднак, здаецца, што ізраільцяне праз перабольшаную любоў да сістэмы і намагаючыся захаваць прынцып у ягонай чысціні поўнасцю занядбалі ягонае выкарыстанне. Праз гэта яны атрымалі, пгго праўда, чыстую, аднак вельмі бясплённую рэлігію, як дзеля пашырэння пазнання, гэтак і дзе.ля ўжытку ў практычным жыцці. Адсюль тлумачыцца іхняе заўсёднае нараканне на сваіх рэлігійных кіраўнікоў і неаднаразовы адыход да балванахвальства. Яны не здолелі, як у наш час усе культурныя нацыі, скіраваць сваю ўвагу адначасова на чысціню прынцыпу і на мэтазгоднае выкарыстанне сваёй рэлігіі і таму мусілі адно з двух прапусціць.
Урэшце талмудысты ўвялі чыста фармальнае, ні на якую рэальную мэту не скіраванае выкарыстанне рэлігіі, і праз гэта пагоршылі справу яшчэ больш.
Вось жа гэтая рэлігія, якая згодна з намерам ейнага пачынальніка павінна была стварыць наймудрэйшую і найкемлівейшую жыдоўскую нацыю, праз немэтазгоднае выкарыстанне зра194
біла гэтую нацьпо самай недасведчанай і неразумнай ад усіх. Замест таго, каб аб'яднаць рэлігійнае пазнанне з пазнаннем прыроды і прыроднае падпарадкаваць рэлігійнаму, ці бо матэрыяльнае фармальнаму, яна ж, наадварот, цалкам занядбала гэта і захаваны чыстым прынцып застаўся без усялякага ўжытку.
Таямніцамі рэлігіі ёсць прадметы і дзеянні, якія адпавядаюць паняццям і ггрынцыпам і ўнутранае значэнне якіх вельмі важнае, якія, аднак, паводле сваёй вонкавай формы маюць нешта непрыстойнае, смешнае альбо прынамсі брыдкае. Таму для простага вока, якое не дае рады зазірнуць усярэдзіну, яны і паводле вонкавага выгляду мусілі заставацца схаванымі, вось жа і быць для яго падвойнай таямніцаю. Бо самі прадметы і дзеянні складаюць малыя містэрыі, а іхняе ўнутранае значэнне вялікія містэрыі.
Гэтакага кпггалту быў, напрыклад, у жыдоў у скініі, пасля ў святая святых у храме Каўчэг Запавету, які, паводле сведчання знакамітых пісьменнікаў, меў шмат падабенства з свяшчэннай скрыначкаю ў адытане1. Гэтакую ж мы знаходзім у егінцянаў труну Апіса2, якая хавала ад простага вока гэтую мёртвую скаціну, якая хоць і мела, як сімвал, важнае значэнне, аднак уяўляла сабою брыдкае відовішча. У Каўчэзе Запавету
1 "адытан" (грэц. adyton), альбо "адытум" (лац. adytum) святая святых старажытнагрэцкага храма, куды маглі ўваходзіць толькі святары. Размяшчалася ззаду цзлы, часткі храма, у якой знаходзілася выява боства).
2 Апіс грэцкая назва свяшчэннага старажытнаегіпецкага боства ў выглядзе быка сімвалу ўраджайнасці.
першага Саламонавага храма, паводле сведчання Святога Пісання, было ні нгго іншае, як дзве Скрыжалі Запавету; аднак пра Каўчэг Запавету другога храма, пабудаванага пасля вавілонскага палону, я знаходжу ў Талмудзе' месца, якое занадта нявідалае, каб яго тут не прывесці.
Згодна з гэтым аповедам ворагі, якія завалодалі храмам, знайшлі змешчаную ў святая святых выяву дзвюх асобаў абодвух палоў у акце спаравання і апаганілі гэтую святыню, яскрава выклаўшы ейны ўнутраны сэнс. Гэтая выява мусіла быць выразным пачуццёвым прадстаўленнем яднання нацыі з боствам і вока простага народа, які спазнаё толькі знак і не сягае да ўнутранага сэнсу, павіннае было толькі дзеля прадухілення злоўжывання быць пазбаўленае гэтае выявы. 3 гэтае самае прычыны былі схаваны за заслонаю і херувімы.
Містэрыі старых былі ўвогуле гэтага кшталту. Аднак найвялікшая ад усіх містэрыяў юдэйскае рэлігіі палягае ў імені Ягова, якое адлюстроўвае адно толькі быццё, абстрагаванае ад усіх адмысловых відаў быцця, якія без быцця ўвогуле не могуць уяўляцца. Вучэнне аб адзінстве Бога і залежнасці ўсіх істотаў ад яго, таксама і аб іхняй магчымасці як рэчаіснасці, можа быць зразуметае толькі паводле адзінае сістэмы ў ягонай дасканаласці. Калі Ёзэф у сваёй абароне супраць
1 Доктар Якаб Фромер у заўвагах да трэцяга выдання (Мюнхен, 1911 г.) піша, што гэтага месца ў Талмудзе ён не змог знайсці ("Diese Stelle konnte ich im Talmud nicht finden").
Апіёна1 гаворыць: "Першы ўрок нашае рэлігіі датычыцца бост&і і вучыць, што Бог змяшчае ў сабе ўсе рэчы, ёсць цалкахі дасканімай і блажэннай істотаю і адзінай прычынаю ўсяго быцця”. Вось жа я лічу, што гэтыя словы ўтрымліваюць найлепшае тлу.мачэнне зазвычай цяжкага месца, дзе Майсей гаворыць Богу: “Глядзі! Калі я нрыйду да дзяцей Ізраілевых і скажу, Бог ваш айцец наслаў мяне да вас! А яны запытаюць: Як ягонае імя ? Шшо я павінен ім адказаць?” / Бог адказвае: "Ты павінен адказваць дзецям Ізраілевым гэтак: "Ягова, Бог вашых бацькоў, Бог Аўраама, Ісаака і Якава пасылае мяне да вас, бо гэта маё імя па век вякоў і гэта захавае памяць пра мяне на ўсе часы." На маю ж думку гэтае месца не азначае нічога іншага, як тое, што юдэйская рэлігія кладзе ў аснову адзінства Бога, як непасрэдную нрычыну ўсяго быцця і, значыць, мае гэтакі сама сэнс, як і характэрны надніс на пірамідзе ў Саісе2: "Я усё, пгго ёсць, што было
1 Ёзэф Ёзэф Фпавій, сапраўднае імя Ёзэф бен Матыт'ягу (Joseph ben Mathitjahu), нарадзіўся ў 37 апьбо 38 г. н. э. у Ерусаліме, памёр паспя 100 г., праўдападобна, у Рыме; рымска-жыдоўскі гісторык, аўтар 'Тісторыі юдэйскае вайны". Саламон Майман згадвае тут адзін з твораў Флавія "Аб паходжанні юдаізму (Супраць Апіёна)", у якім Флавій абараняў юдаізм супраць антыюдэйскіх выпадаў Апіёна. Апіён (20-я гады да н. э. каля 45-48 года н. э.) грэка-егіпецкі граматык, сафіст. Нарадзіўся ў егіпецкім аазісе Сіва. У 40 годзе ўдзе.льнічаў у спрэчках аб статусе александрыйскіх жыдоў. 3 гэтае нагоды Апіён выступіў з вялікай прамоваю супраць жыдоў.
2 Саіс (араб. Sa al-Hagar) грэцкая назва старажытнаегіпецкага горада ў заходняй частцы дэ.чьты Ніла (сёння вобласпь Kafr asch-Schaich). Археалагічныя раскопкі сведчаць, пгго месца гэтае было населенае ўжо каля 4000 г. да н.э.
і што будзе, ніхто з смертных не падняў майго вэлюму". I той пад статуяй Ізіды': "Я тое, што тут ёсць", Імя "Ягова" у талмудыстаў азначае Schein haezem {Schem haezam)2 {nomen proprium3), імя істоты, якое прызначаецца Богу самому па сабе, без увагі на ягонае ўздзеянне. Астатнія ж імёны Бога намінальныя і перадаюць уласцівасці, агульныя ў Яго з стварэннямі, адно што ўласцівасці гэтыя прызначаюцца Яму ў найвышэйшай ступені. Напрыклад, "Элохім" {Elohim) значыць "пан", "суддзя" і да т. п. ЕІ значыць "магутны", Adonai "пан" і гэтак з усімі астатнімі. Талмудысты сягнулі ў гэтай справе гэтак далёка, пгго сцвярджалі: усё Святое Пісанне складаецца толькі з разнастайных назоваў Бога.
Кабалісты скарысталіся з гэтага прынцыпу. Вось жа, пералічыўшы галоўныя ўласцівасці Бога, размеркаваўшы іх паміж сабою і склаўшы ў адну сістэму (якую яны называюць Оіат Azilut {Eziloth) альбо Sephirot {Sephiroth)), яны не толькі адшукалі ў Святым Пісанні дарэчную
1 Ізіда багіня егіпецкай міфалогіі. Багіня мацярынства, адраджэння і магіі, таксама багіня мёртвых.
2 Schem (HaSchem, Ha-Schem) {іўр. "імя") Каб ні ў якім разе не парушаць трэцяга Запавету "Нс вымаўляй імя Госпада, Бога іпвайго, марна" (Выхад, раздзел 20, сціх 7; пераклад Васіля Сёмухі), у юдаізме ўкаранілася традыцыя не вымаўляць імя Бога. Замест гэтага выкарыстоўваюцца "эрзац-словы", якія альбо апісваюць адну з уласцівасцяў Бога ("Вечны", "Літасцівы"), альбо пры цытаванні папросту паказваюць, што ў гэтым месцы сказа стаіць "імя" (HaSchem) Бога. Як насамрэч вымаўлялася імя Бога (у габрэйскай Бібліі {Танах) падаецца праз літары ]HWH) сёння невядома.
3 nomen proprium лац. "імя ўласнае".
назву для кожнае з іх, але і нарабілі яшчэ з гэтых уласцівасцяў усялякіх камбінацый у розных суадносінах, якія яны перадалі праз падобныя камбінацыі адпаведных ім назваў. Таму яны лёгка маглі выкладаць Святое Пісанне на свой лад, не знаходзячы ў ім нічога іншага, апрача таго, пгго яны раней туды самі ўклалі.
Апроч гэтага, у рэлігіі могуць быць таямніцы, якія палягаюць ва ўсведамленні, што гэтая рэлігія, як яе разумеюць адукаваныя асобы, зусім не мае ніякіх таямніцаў. Гэтае ўсведамленне можа быць звязанае альбо з імкненнем паступова адабраць у народа меркаванне аб таямніцах і гэтак званыя малыя містэрыі праз абвяшчэнне вялікіх паступова выдаліць, альбо, наадварот, з імкненнем захаваць у народа меркаванне аб таямніцах і захоўванне малых містэрый зрабіць прадметам вялікіх містэрый.
Юдэйская рэлігія паводле складу думак ейнага пачынальніка ёсць рэлігіяй першага тыпу. Як Майсей, гэтак і ягоныя паслядоўнікі прарокі ўвесь час настойліва намагаліся даводзіць, што мэтаю рэлігіі не вонкавыя цырымоніі, а ўсведамленне ісціннага Бога, як адзінае неспасціжнае прычыны ўсіх рэчаў, і захаванне цнотаў згодна з дарадамі розуму.
Паганскія ж рэлігіі выказваюць відавочныя прыкметы другога тыпу. Але я не схільны, як некаторыя, лічыць, пгго тут усё пераводзіцца на наўмыснае ашуканства, а хутчэй лічу, пгго пачынальнікі гэтых рэлігій былі галоўным чынам ашуканыя ашуканцы і гэты тып уяўлення куды болей адпавядае чалавечай прыродзе. Я
таксама не магу ўявіць сабе, што гэтакія таемныя планы распаўсюджваліся праз фармальную перадачу ад пакалення пакаленню; і дзеля чаго гэтае? Хіба ж не маюць маладыя гэтакай самай здольнасці, як і старыя, накідваць мэтазгодныя планы? Былі князі, якія ніколі не чыталі Мак'явэллі1 і аднак жа свае прынцыпы выдатна прыводзілі да выканання.
Датычна вышэй апісанага таварыства набожных я перакананы, што яны гэтаксама мала мелі якой-кольвек сувязі з масонамі, як і з іншым тайным таварыствам. Аднак здагадкі дазволеныя; тут усё залежыць толькі ад ступені імавернасці. Паводле майго пераканання, у кожнай дзяржаве ёсць тайныя таварыствы, якія вонкавага выгляду гэтакіх зусім не маюць. Кожны корпус, які мае грамадскі інтарэс, для мяне тайнае таварыства; як бы ні былі ягоныя мэты і галоўныя аперацыі вядомыя, усё роўна найважнейшыя з іх будуць для непасвячонага абавязкова схаваны. Як пра гэтыя, гэтак і пра іншыя тайныя таварыствы маг-
1 Нікалё Мак'явэ.ллі (Niccold di Bernardo dei Machi­avelli), 1469-1527 гг., фларэнтыйскі філосаф, палітык, дыпламат, гісторык і пісьменнік. Найболып вядомыя працы "Уладар" (або "Князь") (11 Principe) і "Развагі над першымі дзесяццю кнігамі Тыта Лівія". Адною з галоўных думак Мак'явэллі была тая, птго папітычнае дзеянне ў значна большай ступені, чым дзеянне ў прыватным жыцці, не можа быць прадбачаным і цалкам пракантраляваным. Такім чынам, палітычнае жыццё не можа вымярацца з прыватным адзіным маральным (ці рэлігійным) імператывам, і палітычнаму дзеячу трэба часам прабачаць за дзеянні гвалту і зману, што не заўсёды можа быць апраўдана ў прыватным жыцці.
чыма сказаць шмат чаго і добрага, і благога; і дзеля гэтага іх заўсёды трывацімуць датуль, пакуль яны не паводзіцімуць сябе занадта дрэнна.
Таварыства набожных мела прыблізна аднолькавую мэту з ордэнам ілюмінатаў1 у Баварыі і карысталася амаль гэтакімі сама сродкамі. Ягонай мэтаю было распаўсюджванне сярод народа, які блукаў у цемры. Для гэтага ордэн у якасці сродка дзіўным чынам выкарыстоўваў нават забабоны. Галоўным чынам ён намагаўся перацягнуць да сябе моладзь і праз эмпірычнае веданне людзей сфарміраваць суб'ект і вызначыць яму належнае месца, да якога ён імаверна прызначаны прыродаю. Кожнаму чальцу таварыства дазвалялася атрымліваць столькі ведаў аб мэце і ўнутраным уладкаванні таварыства, каб ён мог глядзець толькі назад, на падначаленых, але не наперад, на сваіх старэйшынаў.
Гэтыя старэйшыны валодалі майстэрствам навучаць сваіх падначаленых рацыянальным ісцінам праз узнёслыя вобразы, а іхныя вобразныя ўяўленні ператвараць у рацыянальныя ісціны. Пра іх магчыма было нават сказаць: яны разумелі
1 Ордэн ілюмінатаў (лац. illuminati „прасветленыя") тайнае таварыства, якое мела за мэту праз асвету і маральнае ўдасканаленне зрабіць панаванне адных людзей над другімі непатрэбным. Яно было заснаванае
1 мая 1776 г. філосафам і рэлігійным правазнаўцам Адамам Вайсгаўптам у Інгалыптаце і існавала да сваёй забароны ў 1785 г. у курфюрстве Баварыя. Шматлікія міфы і тэорыі змовы аблытваюнь уяўны працяг існавання гэтага таварыства і ягоную ўяўную таемную дзейнасць, у тым ліку ў Французскай рэвалюцыі, у барацьбе супраць каталіцкае царквы і ў імкненні да ўсясветнага панавання.
мову жывёлаў. Вельмі важнае майстэрства, неабходнае кожнаму народнаму настаўніку. Праз выдаленне меланхалічнае набожнасці іхняе вучэнне знаходзіла ў жвавае моладзі гарачы водгук. Правільна ўразуметы прынцып самазніпічэння, які яны выкладалі, ёсць нічым іншым, як падставаю для самастойнае дзеГшасці. Маючы гэта на ўвеце, усе віды дзейнасці мусяць праз выхаванне, звычкі і праз наданне іншых укаранёных відаў дзеянняў, праз якія чалавечая дзейнасць зазвычай рухаецца ў аблудным кірунку, быць спынены і ўведзены адмысловы свабодны від дзейнасці. Маральнае і эстэтычнае пачуццё можа насамрэч быць захаванае і ўдасканаленае толькі праз гэты прынцып. Толькі дрэнна зразуметае яно можа нарабіць шкоды, як я паказаў на прыкладзе самога гэтага таварыства.
ДВАЦЦАЦЬ ПЕРШЫ РАЗДЗЕЛ
Падарожжы ў Кёнігсберг, Штэтын
і Берлін дзеля ўдасканалення ведання людзей
Mae справы рабіліся ўсё болей дрэннымі, бо я не хацеў болей звяртацца да маіх звыклых заняткаў і праз гэта знаходзіўся па-за сваёй сфераю. 3 іншага боку ў сваім мястэчку я таксама не мог дастаткова задаволіць сваю схільнасць да навуковых штудыяў. Вось я і вырапіьгў падацца ў Германію і вывучаць там медыцыну, а калі прытым надасца зручны выпадак, то й іншыя навукі.
Тут і паўстала пытанне, як ажыццявіць гэтакае далёкае падарожжа.
Я хоць і ведаў, што некаторыя гандляры з майго мястэчка неўзабаве паедуць да Кёнігсберга ў Прусію, але спадзявацца, што яны мяне возьмуць з сабою задарма, не выпадала, бо знаёмы з імі бьгў мала.. Пасля шматлікіх разважанняў я нарэшце натрапіў на добрае выйсце.
Маім сябрам быў вельмі вучоны і набожны чалавек, які ў горадзе карыстаўся вялікай пашанай усяго жыдоўства. Я адкрьгў яму свой намер і папрасіў парады.
Я выклаў яму свае дрэнныя абставіны: давёў яму, што раз ужо я аднойчы накіраваў свае схільнасці на пазнанне Бога і Ягоныя творы, то да ўсіх звычайных заняткаў я ўжо не прыдатны; я ў асаблівасці даводзіў яму, што зарабдяць сабе на пражьггак я мушу толькі сваёй вучонасцю,
хатнім настаўнікам Бібліі і Талмуда, што паводле выраку некаторых рабінаў можа быць не цалкам дазволена. Таму я хацеў вывучаць медыцыну, як свецкую навуку, дзеля чаго я быў бы карысным не толькі самому сабе, але і ўсяму жыдоўству ў гэтай мясцовасці, бо тут няма ніводнага прыстойнага медыка, а тыя, хто ўдае сябе за гэтакіх, цёмныя цырулікі-невукі, якія сваім лекаваннем зводзяць людзей са свету.
Гэтыя довады зрабілі на гэтакага набожнага чалавека надзвычайнае ўздзеянне. Ён пайшоў да аднаго з сваіх знаёмых купцоў, прадставіў яму важнасць майго прадпрыемства і ўгаворваў яго ўзяць мяне на сваю ўласную фурманку да Кёнігсберга. Купец не змог ні ў чым адмовіць гэтакаму набожнаму чалавеку і згадзіўся.
Такім парадкам я паехаў з гэтым жыдоўскім купцом да Кёнігсберга ў Прусію. Прыехаўшы туды, пайшоў да тамтэйшага Doctor niedicinae Н..., адкрыў яму свой намер вывучаць медыцыну і папрасіў яго аб добрай парадзе і падтрымцы. Ён, чые прафесійныя заняткі не дазвалялі раіцца са мною належным чынам і які ўсё роўна не мог мяне добра зразумець, адаслаў мяне да колькіх студэнтаў, пгго кватаравалі ў ягоным доме.
Як толькі я з'явіўся перад гэтым маладым панствам і адкрыў ім свой намер, яны адразу выбухнулі гэтакім гучным рогатам, якога ад іх нельга было і чакаць. Тут трэба ўявіць сабе польска-літоўскага чалавека блізу дваццаці пяці гадоў з даволі густой барадою, у падранай, бруднай вопратцы, чыя мова складаецца з габрэйскай, ідыш-нямецкай і рускай мовы з адпаведнымі
граматычнымі памылкамі і які ўдае, быццам разумее нямецкую мову і дасягнуў якіх-кольвек навуковых ведаў. Што ж гэтае маладое панства павінна было думаць?
Вось яны і пачалі жартаваць з мяне і далі мне пачытаць Мендэльсонавага "Фядона"’, іітго выпадкова ляжаў на стале. Чытанне маё было вартым жалю (як дзеля майго ўласнага спосабу вывучэння нямецкай мовы, гэтак і дзеля майго дрэннага вымаўлення) і яны зноў выбухнулі моцным рогатам, аднак сказалі, каб я растлумачыў ім прачытанае. Я зрабіў гэта на свой лад. Аднак раз ужо яны мяне не зразумелі, то патрабавалі, каб я пераклаў прачытанае на габрэйскую.
Я выканаў гэта адразу. Студэнты, якія добра разумелі габрэйскую, нямала падзівіліся, бо ўбачылі, што я не толькі добра ўхапіў сэнс гэтага славутага аўтара, але і паспяхова выказаў яго на габрэйскай мове. Вось жа яны і пачалі мною цікавіцца; прыстараліся мне сяго-таго з старое вопраткі ды забеспячэння на час майго побыту ў Кёнігсбергу і адначасова параілі, каб я ехаў у Берлін, дзе я найлешп за ўсё дасягну сваёй мэты.
Аднак каб зладзіць гэтае падарожжа ў адпаведнасці з маімі абставінамі, яны мне параілі падарожнічаць з Кёнігсберга да Штэтына караблём, адкуль я, маўляў, лёгка знайду аказію да Франкфурта-на-Одэры і адтуль да Берліна.
1 "Фядон" (грэц. Phaidon, лац. Phaedo) "Фядон альбо аб бессмяротнасці дупіы", твор старажытнагрэцкага фіпосафа Платона (428/427-348/347 да н. э.), выкчадзены ў форме дыялогу. Нямецкі філосаф эпохі Асветніцтва Мозес (Майсей) Мендэльсон перакпаў гэты твор у 1767 годзе на нямеіікую мову.
Вось я і паехаў караблём, а харчаваннем мне было не што іншае, як сухары, колькі селядцоў ды чакушка гарэлкі. У Кёнігсбергу мне казалі, што гэтае падарожжа прадоўжыцца каля дзесяці, сама болей чатырнаццаць дзён. Але гэтае вешчаванне не збылося. Праз сустрэчныя вятры падарожжа доўжылася пяць тыдняў.
Лёгка сабе ўявіць, у якіх умовах я тут знаходзіўся. 3 іншых пасажыраў апроч мяне на караблі была то.лькі адна старая фраў, якая ўвесь час дзеля ўласнага суцяшэння спявала духоўныя песні. Я гэтаксама мала ведаў памяранска-нямецкую мову маракоў, як і яны мала разумелі маю ідышпольска-літоўскую мову: за ўвесь час не прыдалося пакаштаваць ніякай гарачае ежы, а спаць я мусіў у труме на цвёрдых мяхах. Карабель трапляў колькі разоў у небяспеку. Я ж, натуральна, пераважным часам пакутаваў на марскую хваробу.
Нарэшце я прыбыў у Штэтын. Мне казалі, пгго адтуль да Франкфурта я змагу прайсці пешкі жартуючы. Ды як жа польскаму жыду адолець дарогу, хай сабе на пару міляў, у гаротных умовах, не маючы пры сабе ніводнага пфеніга на харчаванне і нават не разумеючы мясцовае мовы?
Так ці інакш, але трэба было ісці. Бось жа я выйшаў са Штэтына і, разважаючы аб сваім гаротным становішчы, сеў пад ліпаю і горка заплакаў.
Хутка мне зрабілася лягчэй на сэрцы; я падбадзёрыўся і пайшоў далей. Прайшоўшы пару міляў, я, зусім змораны, пад вечар прыйшоў да аднае карчмы. Тады быў якраз той дзень перад жыдоўскім постам, што прыпадае на жнівень. Становішча маё было самае сумнае, якое толькі
можна бьшо прыдумаць. Ужо сёння я амаль паміраў ад голаду і смагі, а тут яшчэ заўтра мусіў цэлы дзень пасціць. Я не меў жаднага пфеніга на харчаванне і таксама ніякіх вартых рэчаў, якія мог бы прадаць.
Пасля доўгіх разважанняў я нарэшце згадаў, што ў маім падарожным куфэрку мусіць быць яшчэ жалезная лыжка, якую я браў з сабою на карабель; я дастаў яе і папрасіў гаспадыню, каб яна дала мне за яе крыху хлеба і піва. Гаспадыня, што праўда, спачатку адмаўлялася ўзяць лыжку, аднак праз неадступныя просьбы дала сябе схіліць на кубак кіслага піва за лыжку. Я мусіў гэтым задаволіцца, выпіў свой кубак піва і пайшоў у стадолу спаць на саломе.
Раніцаю я прадоўжыў сваё падарожжа, загадзя распытаўшы пра мястэчка, дзе жылі жыды, каб пайсці ў сінагогу і разам з маімі братамі праспяваць жалобную песню на разбурэнне Ерусаліма.
Гэта было выканана. Па заканчэнні модлаў і спеваў (прыкладна апоўдні) я пайшоў да жыдоўскага настаўніка гэтага мястэчка і пагутарыў з ім. А як ён заўважыў, што я быў дасканалым рабінам, то ён пачаў цікавіцца мною, зладзіў дпя мяне ў аднаго жыда вячэру і даў мне таксама з сабою рэкамендацыйнае пісьмо да іншага настаўніка ў бліжэйшым мястэчку. У пісьме ён рэкамендаваў мяне як вялікага талмудысга і годнага рабіна.
Тутятаксамазнайшоўдавошдобрыпрыём,быў запрошаны самымі паважанымі і багатымі жыдамі гэтага мястэчка на шабат і пайшоў у сінагогу, дзе мне вызначылі самае пачэснае месца і выказалі ўсе іттанаванні, зазвычай належныя рабіну.
Па заканчэнні набажэнства згаданы багаты жыд забраў мяне з сабой дадому і вызначыў мне самае пачэснае месца за сталом, то бок паміж сабой і сваёй дачкою. Гэта быпа маладая дзяўчынка прыкладна дванаццаці гадоў і вельмі прыгожа ўбраная.
Я, як рабін, распачаў вельмі вучоную і ўзнёслую размову, і чым меней пан і пані яе разумелі, тым болей боскаю яна ім здавалася.
Але раптам, на мой жаль, я заўважыў, пгго паненка пачала строіць кіслую міну і крывіць твар. Спачатку я не ведаў, як гэта растлумачыць! Аднак калі я потым кінуў вокам на сябе ды на свае лядапічыя брудныя лахманы, то ўся гэтая таямніца мне адразу адкрылася. Занепакоенасць паненкі мела дастатковую падставу. Дый як жа магло быць інакш? Бо я ж з часу майго ад'езду з Кёнігсберга, прыкладна сем тыдняў, не адзяваў чыстае кашулі, мусіў ляжаць у корчмах на голай саломе, на якой ужо ляжала хто ведае колькі бедных вандроўнікаў і г. д.
Mae вочы адразу расплюшчыліся, я азірнуў усю сваю галечу ва ўсёй ейнай жахлівай велічыні. Але што мне было рабіць? Як мне было выбрацца з гэтага прыкрага становішча? Замаркочаны і сумны, я хутка развітаўся з гэтымі добрымі людзьмі і прадоўжыў сваё падарожжа ў Берлін, бесперапынна змагаючыся з нястачай і галечай усялякага кшталту.
Нарэшце я дабраўся да гэтага горада. Тут я спадзяваўся пакласці канец сваёй галечы і дасягнуць усіх сваіх жаданняў, але, на жаль, моцна ашукаўся.
У гэтым горадзе, у дзяржаўнай рэзідэнцыі, не церпяць жыдоўскіх жабракоў, таму тутэйшы жыдоўскі кагал пабудаваў ддя прытулку сваіх беднякоў ля Розэнтальскіх варотаў дом, куды прымалі беднякоў, дзе жыдоўскія старэйшыны распытвалі іх аб іхных патрэбах у Берліне і паводле стану здароўя калі хворыя альбо шукаюць месца службы іх прымалі ў горад альбо высылалі далей. Бось і я таксама быў дастаўлены ў гэты дом, які бьгў запоўнены часткова хворымі, а часткова распуснай набрыддзю. Я доўга дарэмна азіраўся ў пошуках чалавека, з якім я мог бы абмеркаваць свае абставіны.
Нарэпіце я заўважьгў аднаго чалавека, які, мяркуючы па ягонай вопратцы, мусіў быць рабінам. Вось я і звярнуўся да яго, і якой жа вялікай была мая радасць, калі я даведаўся, пгго ён сапраўды рабін і даволі вядомы ў Берліне. Я пагутарьгў з ім пра ўсялякія прадметы рабінскай вучонасці, а як я вельмі шчыры, то я расказаў яму пра свой жыццёвы шлях у Полыпчы, адкрыў яму свой намер вывучаць у Берліне медыцыну, паказаў яму свой каментарый да More Newochim і г. д. Ен усё сабе адзначыў і, здавалася, ве.льмі зацікавіўся мною. Аднак раптам знік з майго поля зроку.
Нарэшце пад вечар прыйшлі жыдоўскія старэйшыны. Кожнага з прысутных выклікалі і распытвалі пра ягоную патрэбу. Чарга дайшла і да мяне, і я цалкам шчыра сказаў, пгго жадаю застацца ў Берліне, каб тут вывучаць медыцыну.
Старэйшыны наўпрост адхілілі маё прашэнне, далі мне мой пфеніг на харчаванне і пайшлі.
Прычынаю гэтага стаўлення да мяне было не пгго іншае, як, у асаблівасці, наступнае.
Рабін, пра якога я гаварыў раней, быў заўзятым артадоксам. Вось жа выведаўшы мае перакананні і намеры, ён пайшоў у горад, паведаміў старэйшынам кагалу пра мой ерэтычны склад думак (я ж каментаваў і хацеў перавыдаць More Newochim) і маім, маўляў, намерам не ёсць вывучаць медыцыну і займацца ёю прафесіянальна, але галоўным чынам увогуле заглыбіцца ў навукі і пашыраць свае веды.
На гэта апошняе артадаксальныя жыды глядзяць, як на нешга небяспечнае для рэлігіі і добрых нораваў, гэта, лічаць яны, зыходзіць асабліва ад польскіх рабінаў, якія праз шчаслівы выпадак вызваліліся ад рабства забабонаў, раптам бачаць свягло розуму і скідаюць тыя кайданы.
Гэта часткова праўда. Іх магчыма параўнаць з чалавекам, які, доўга трываўшы голад, раптам прыходзіць да багата накрытага стала; вось жа які прагна накінецца на ежу і наесца аж да перасыці.
Адмова ў дазволе застацца ў Берліне была для мяне бы ўдар грому. Апошняя мэта ўсіх маіх спадзяванняў, маіх жаданняў, да якіх я быў гэтак блізка, ураз была ад мяне адсунута. Я знаходзіўся ў становішчы Тантала' і не бачыў выйсця.
1 Тантал (грэц. Tantalos, лац. Tantalus) паводче старажытнагрэчаскай міфалогіі, магутны і нязмерна багаты лідыйскі альбо фрыгійскі цар, здзейсніў супраць багоў злачынства, за што быў нізрынуты ў Тартар і вырачаны на вечныя мукі. Плады і вада, што знаходзіпіся перад ім, былі для яго недасяжнымі, да голаду і смагі дадаваўся заўсёдны страх за сваё жыццё, бо над ягонай галавою
Асабліва балючым было для мяне стаўленне наглядчыка гэтага прытулку для беднякоў, які на загад сваіх начальнікаў дамагаўся майго хутчэйшага ад'езду і не адчэпліваўся, ажно пакуль не ўбачыў мяне за варотамі.
Тут я кінуўся ніцма на зямлю і горка заплакаў.
Была нядзеля, шмат людзей выйшлі зазвычай за вароты на пшацыр. Большасць не звяртала на маё скавытанне ўвагі; але некаторым спагадлівым душам гэты выгляд вельмі кінуўся ў вочы. Яны пыталіся ў мяне аб прычынах маёй жальбы. Я адказваў ім, але яны не маглі мяне зразумець, часткова з прычыны маёй незразумелай мовы, часткова таксама праз частыя перапынкі плачам і ўсхліпамі.
Я быў гэтак знерваваны, што ў мяне пачалася моцная гарачка. Салдаты, што стаялі ля варотаў на варце, паведамілі аб гэтым у прытулак для беднякоў.
Прыйшоў наглядчык і забраў мяне ў прытулак. Я заставаўся там увесь дзень і радаваўся, спадзеючыся зусім захварэць і гэтакім чынам дамагчыся болей працяглага знаходжання. За гэты час я намерваўся завязапь колькі знаёмстваў, а праз гэта спадзяваўся атрымаць абарону і дазвол застацца ў Берліне.
Аднак, на жаль, я памыліўся ў сваіх спадзяваннях. На наступны дзень я ўстаў бадзёры, не адчуваючы ніякага жару, то бок я мусіў сыходзіць. Але ж куды? Гэтага я сам не ведаў.
Я аддаўся на волю лёсу і пайшоў куды вочы глядзяць.
навісала агромністая скала, якая кожнае імгненне пагражала абрынуцца і раздушыць яго.
ДВАЦЦАЦЬ ДРУГІ РАЗДЗЕЛ
Крайняя ступень галечы
і выратаванне
Пад вечар я прыйшоў у карчму, дзе сустрэў аднаго беднага хадака, які быў жыдоўскім жабраком ex professo1. Я надзвычай ўзрадаваўся, сустрэўпіы тут свайго сабрата, з якім я мог пагаварыць і якому гэтая мясцовасць была даволі знаёмая.
Таму я вырашыў бадзяцца з гэтым спадарожнікам ца краі, каб гэтакім кшталтам забяспечваць сваё жыццё, хоць нідзе ў свеце нельга сустрэць гэтакіх гетэрагенных асобаў. Я быў вучоны рабін, ён жа ідыёт. Дагэтуль я карміў сябе пачэсным спосабам, ён жа быў жабрак па прафесіі. Я валодаў паняццямі маральнасці, далікатнасці і прыстойнасці, той нічога не ведаў пра ўсё гэта. Нарэшце я быў хоць здаровага, але кволага целаскладу, ён жа быў моцны, мажны дзяцюк, з якога мог бы атрымацца найлепшы салдат.
Нягледзячы на ўсе гэтыя адрозненні, я трывала далучыўся да яго, бо быў вымушаны блукаць у чужым краі, каб нейк трымацца ў жыцці. У нашых вандраваннях я намагаўся прышчапіць свайму спадарожніку паняцці рэлігіі і праўдзівае маральнасці, а ён выкладаў мне мастацтва жабраваць; навучаў мяне прынятым формулам і асабліва раіў лаянку, калі б мяне адпрэчвалі.
Аднак пры ўсіх намаганнях, якія ён прыкладаў, навука ягоная ўсё-такі не ішла мне на карысць. Формулы папрашайніцтва я лічыў ні-
1 ex professo (лац.) па прафесіі.
кчэмнымі. Я думаў, што калі мусіш умо.льваць інпіых аб дапамозе, то выказваць свае пачуцці трэба зусім проста; а што датычыць лаянкі, дык я не мог уразумець, чаму чалавек, які адмаўляе іншаму ў просьбе, мусіць наклікаць на сябе лаянку? Апроч таго, я лічыў таксама, пгго праз гэта той яшчэ болей азлобіцца і жабрак пагатоў не дасягне сваёй мэты.
Вось жа калі я ішоў з сваім таварышам жабраваць, то я заўсёды прыкідваўся, быццам я жабраваў і лаяўся з ім адначасова; але насамрэч я не сказаў тады ніводнага зразумелага слова. Але калі я хадзіў адзін, то зусім не ведаў, што сказаць; але па выразу майго твару і па маёй паставе было ўсё ж такі відаць, чаго мне не хапае.
Таварыш мой часам лаяў мяне праз маю няцямлівасць, і я трываў гэта з найвялікшым цярпеннем.
Такім парадкам блукалі мы па абсягу на некалькі міляў амаль паўгода. Нарэшце мы наважыліся падацца да Польшчы.
Мы прыбылі ў Позэн’, дзе зайшлі ў жыдоўскі дом для беднякоў, уладальнікам якога быў бедны цыравальнік адзення. Тут я прыняў рашэнне скончыць сваю вандроўку, чаго б гэта ні каштавала.
Стаяла асенняя пара і ўжо пачало парадкам халадаць; я бьгў амаль голы і босы; праз гэты спосаб вандравання, калі я не атрымліваў ніякай прыстойнай ежы, часцей за ўсё мусіў задавальняцца кавалкам цвілога хлеба і вадою, а ўначы ляжаць на старой саломе, іншым разам зусім на голай зямлі, маё здароўе дужа папсавалася. А тут
1 Познань.
яшчэ набліжаліся жыдоўскія святы альбо дні пакаяння, для мяне ж, на той час даволі рэлігійнага чалавека, нясцерпнаю была думка, што той час, які іншыя выкарыстоўвалі дзеля ратавання душы, я бавіў бы ў бяздзейнасці.
Таму я вырашыў далей адгэтучь не ісці, прынамсі цяпер, і ва ўсялякім разе, калі ўжо на тое выйдзе, легчы перад сінагогаю ды альбо тут памерці, альбо выклікаць спагаду сваіх братоў і праз гэта пакласці канец сваім пакутам.
Калі мой таварыш раніцаю прачнуўся, сабраўся ісці жабраваць і мяне таксама паклікаў, я адказаў яму, пгго цяпер я з ім ісці не хачу, а як ён мяне запытаў, якім іншым спосабам я думаю падтрымліваць сваё жыццё, я не змог адказаць нічога болей, ніж: Бог дапаможа.
Затым я пайшоў да жыдоўскае школы. Тут я знайшоў колькі маладых вучняў, хто чытаў, а хто карыстаўся адсутнасцю свайго настаўніка ды бавіў час у іульнях.
Я таксама ўзяў кніжку пачытаць. Тыя, каму ўпала ў вока маё нявідалае ўбранне, наблізіліся да мяне, запыталі мяне, адкуль я іду і якія ў мяне намеры? Я адказаў ім на гэтыя пытанні на маёй літоўскай мове, з якой яны пачалі смяяцца і з мяне жартаваць.
Я не надта пераймаўся праз гэта; а як я ўспомніў, што колькі гадоў таму адзін старшы рабін з маёй мясцовасці быў узяты старшым рабінам у Позэн і ён узяў з сабою пісарам аднаго майго знаёмага і добрага сябра, то я запьггаў хлапцоў пра гэтага сябра. На мой вялікі жаль, я даведаўся, шго яго ўжо ў Позэне не заспець.
бо ён з'ехаў з старпіым рабінам у Гамбург, куды той пасля павышэння быў прыняты старшым рабінам; аднак ён пакінуў у Позэне свайго сына, хлапчука гадоў дванаццаці, у цяперашняга старшага рабіна, які быў зяцем папярэдняга рабіна.
Гэтая навіна нямала засмуціла мяне; але апошняя акалічнасць дапа мне сякую-такую надзею.
Таму я запытаў пра кватэру новага старшага рабіна, пайшоў туды, аднак баяўся ўвайсці, бо быў амаль голы, і таму чакаў, пакуль не ўбачыў чалавека, які ўваходзіў у гэты дом. Я папрасіў яго, каб ён быў так ласкавы і выклікаў сына майго сябра.
Ен адразу пазнаў мяне і выказаў сваё здзіўленне, убачыўшы мяне тут у гэтакім гаротным стане. На гэта я адказаў, што зараз не час расказваць пра ўсе няшчасці, што прывялі мяне да гэтакага стану і што зараз яму след паклапаціцца толькі аб тым, як ён мог бы крыху аблегчыць гэтую нэндзу.
Ён паабяцаў гэта, пайшоў да старшага рабіна і паведаміў пра мяне, як пра вялікага вучонага і набожнага чалавека, які праз адмысловыя выпадкі трапіў у вельмі гаротны стан.
Старшы рабін, які быў выдатным чалавекам, змыслым талмудыстам і меў вельмі лагодны характар, быў крануты маёй нэндзаю, паклікаў мяне да сябе, гутарыў са мною значны час, падыскутаваў са мною аб найважнейшых рэчах з Талмуда і знайшоў мяне дасведчаным ува ўсіх абсягах юдэйскае вучонасці.
Пасля ён запытаў мяне аб маіх намерах, і я сказаў яму, што хацеў бы ўладкавацца хатнім
настаўнікам ў якім-небудзь доме, але зараз я не жадаю нічога іншага, ніж адзначыць тут святыя дні і прынамсі на кароткі час перапыніць свае падарожжы.
Дабратлівы рабін папрасіў мяне аб гэтым не турбавацца, назваў маю патрэбу дробяззю і сказаў, што пра гэта не варта і гаварыць. Пасля ён даў мне столькі грошай, колькі ў яго з сабою было, запрасіў гасцяваць у яго ва ўсе шабаты пакуль я тут буду знаходзіцца і загадаў свайму хлапцу, каб ён зладзіў мне прыстойнае жытло.
Той хутка вярнуўся і павёў мяне ў маю кватэру.
Я думаў, што гэтая кватэра будзе няйначай, як каморкаю ў якога-кольвек беднага чалавека. Я ж нямала здзівіўся, калі апынуўся ў доме аднаго з найстарэйшых жыдоў гэтага горада, дзе для мяне падрыхтавалі дагледжаны пакойчык, які быў рабочым кабінетам гэтага чалавека, хто быў, як і ягоны сын, вялікім вучоным.
Як толькі я крыху агледзеўся, дык адразу пайшоў да хатняе гаспадыні, усунуў ёй колькі пфенігаў у руку і папрасіў яе, каб яна за іх прыгатавала мне на вячэру крупніку. Яна ж усміхнулася праз маю прастату і сказала: "He, васпане, мы гэтак не дамаўляліся, старшы рабін даручыў нам вас не гэтак, каб вы за свае грошы прасілі нас гатаваць вам крупнік," і растлумачыла мне, што я буду не проста пражываць у гэтым доме, але есці і піць датуль, пакуль я буду знаходзіцца ў гэтым горадзе.
Я падзівіўся з такога нечаканага шчасця, але яшчэ болыпым было маё здзіўленне, калі 216
пасля вячэры мне вызначылі чысты ложак; я не верьгў сваім вачам і некалькі разоў пытаў: "Гэта сапраўды для мяне?"
Папраўдзе магу запэўніць, іпто ніколі, як да гэтае прыгоды, гэтак і пасля, я не адчуваў гэтакае ступені асалоды, як тады, калі я лёг у ложак і адчуў, як зноў атрымалі сваю былую сілу ў мяккім ложку мае за паўгода змардаваныя, амаль паламаныя часткі цела.
Я спаў да паўдня. Ледзь толькі я ўстаў, старшы рабін запрасіў мяне да сябе. Калі я з'явіўся, ён запытаў мяне, ці задаволены я сваім пражываннем. Я не мог знайсці слоў, каб выказаць свае аб гэтым пачуцці і ў экстазе выгукнуў: "Я спаў у ложку!" Старшы рабін усцешыўся гэтаму надзвычайна, затым паслаў па шко.льнага кантара. Як толькі той прыйшоў, ён сказаў яму: "Н.., ідзіце да гандляра... і вазьміце ддя H.S. за мой коптг патрэбнае адзенне."
Затым ён павярнуўся да мяне і запытаў: "Што з адзення вам найболып падабаецца?" Перапоўнены пачуццём удзячнасці і глыбокае павагі да гэтага выдатнага чалавека, я не здолеў анічога адказаць на гэта. Ручаі слёз пацяклі па маіх шчоках замест адказу.
Старшы рабін паклапаціўся таксама і аб новай бялізне дчя мяне. Цягам двух дзён усё было гатова. У чыстай бялізне і апрануты ў новае адзенне я пайшоў да старшага рабіна; я хацеў засведчыць яму сваю ўдзячнасць, аднак ледзьве здолеў вымавіць колькі няўцямных слоў. Старшы рабін адхіліў маю падзяку і сказаў, што я не павінен гэта так высока ацэньваць, бо тое, што
ён зрабіў для мяне, ёсць усяго толькі дробязь і не вартае гаворкі.
Чытач можа, напэўна, падумаць, што гэты старшы рабін быў багатым чалавекам, для якога выдаткі, якія ён накіраваў на мяне, насамрэч былі дробяззю; але я магу запэўніць, што тут было зусім інакш. Старшы рабін меў толькі пасрэдны заробак, а паколькі ён займаўся толькі навучаннем, то ягоная жонка мусіла рупіцца аб кіраванні ягонымі гешэфтамі і гаспадаркаю. Вось жа ён мусіў гэтак дзейнічаць без ведама сваёй жонкі і ўдаваць, быццам іншыя людзі даюць яму за гэта грошы. Зрэшты, ён вёў вельмі памяркоўнае жыццё, пггодня пасціў, за выключэннем шабату, і цэлы тыдзень не еў мяса.
Аднак, нягледзячы на гэта, каб задаволіць сваю схільнасць да добразычлівасці, ён усё ж такі мусіў рабіць даўгі. Строгі лад жыцця, напружанае навучанне і начныя чуйнаванні паслабілі ягоныя сілы гэтак моцна, што пасля таго, як яго ўзялі старшым рабінам у Фюрт1, куды следам за ім рушыла вялікая колькасць вучняў, ён памёр ва ўзросце каля трыццаці шасці гадоў. Я ніколі не магу думаць пра гэтага боскага чалавека без найглыбейшага хвалявання.
Яшчэ ў сваім ранейшым прытулку ў беднага цыравальніка адзення я пакінуў сякія-такія дробязі, дык пайшоў туды, каб забраць іх. Бедны цыравальнік адзення, ягоная жонка і мой былы таварыш па жабраванні, якія ўжо чулі пра шчаслівую перамену, што адбылася са мною, чакалі мяне з нецярплівасцю.
1 Фюрт горад у Баварыі (Германія).
Прачулая сцэна! Чалавек, які тры дні таму прыбыў у гэтую бедную хаціну цалкам знясілены, напаўго.лы і босы, якога бедныя насельнікі гэтага дома разглядалі як пазаддзе прыроды і чый таварытп у кужэльным балахоне з насмешкай і пагардаю глядзеў на яго зверху ўніз, прыходзіць цяпер (погалас ішоў паперадзе) у гэтую сама хаціну з прасветленым тварам, паважнай постаццю, апрануты, бы старшы рабін.
Яны ўсе засведчьші сваю радасць і здзіўленне ад гэтай трансфармацыі. Бедная жанчына ўзяла сваё немаўля на рукі і са слязамі на вачах папрасіла для яго благаславення. Мой таварыш вельмі прачула папрасіў прабачэння за сваё грубае абыходжанне; ён сказаў, што лічыць сябе шчаслівым, меўшы гэтакага спадарожніка, аднак уважаціме сябе няшчасным, калі я не захачу прабачыць яму за ягоныя памылкі, зробленыя праз няведанне.
Я пагутарыў з усімі вельмі прыязна, даў малому сваё благаславенне, а свайму спадарожніку аддаў усю гатоўку, што меў у кішэні, і, вельмі расчулены, пайшоў назад.
Тым часам стаўленне да мяне старшага рабіна, як і майго новага гаспадара, які быў сам быў вялікім вучоным і праз частыя гутаркі і дыспуты са мною быў высокай думкі аб маіх талентах і вучонасці, распаўсюдзіла маю славу ў гэтым горадзе гэтак, птго ўсе вучоныя гэтага горада прыходзілі, каб убачыць мяне і падыспутаваць са мною, як з славутым вандроўным рабінам; але чым бліжэй яны знаёміліся са мною, тым большай іхняй павагаю я карыстаўся.
Гэты час быў у маім жыцці, бясспрэчна, самым шчаслівым і пачэсным.
Маладыя вучоныя гэтага горада вырапіылі на сваім сходзе прызначыць мне шіату, за якую б я чытау ім лекцыі аб славутым, глыбокім творы Майманіда More Newochim. Аднак гэтая прапанова засталася нявыкананай з прычыны таго, што бацькі гэтых маладых людзей асцерагаліся, каб іхныя дзеці праз гэта не спакусіліся ды праз самастойнае мысленне аб рэлігіі не пахіснуліся ў веры. Праўда, яны ўсведамлялі, што я пры сваёй схільнасці да роздуму над рэлігіяй усё ж такі набожны чалавек і артадаксальны рабін; аднак не лічылі сваіх дзяцей здатнымі да гэтакіх разважанняў, каб адолець гэты шлях, не пераходзячы з адной крайнасці ў другую, ад забабонаў да няверы, тут, мабыць, праўда была на іхным баку.
Пас.ля таго, як я такім кшталтам прабавіў каля чатырох тыдняў, да мяне прыйшоў чалавек, у якога я кватараваў, і загаварыў са мною насіупным чынам: "Пане S.! Дазвольце мне зрабіць Вам адну прапанову! Калі Вы схільныя адно да самастойнае вучобы, то можаце заставацца тут, колькі сабе хочаце. Але калі Вы хочаце не толькі ў сабе канцэнтравацца і схільныя сваімі талентамі несці карысць свету, дык тут ёсць адзін багаты чалавек, адзін з найбольш шляхетных у гэтым горадзе, які мае адзінага сына і які нічога гэтак не жадае, як мець Вас за хатняга настаўніка. Гэты чалавек мой швагер; калі Вы не хочаце зрабіць гэтага дзеля яго, дык зрабіце гэта дзеля мяне і ласку для старшага рабіна, якому выхаванне сына маёй сястры, прынятага ў ягоную сям'ю, блізка да сэрца".
Я прыняў з радасцю гэтую прапанову. Я прыйшоў у гэтую сям'ю хатнім настаўнікам на выгадных умовах і два гады заставаўся там. У гэтым доме нічога не рабілі без майго ведама. Да мяне ставіліся з найвялікшай павагаю. Мяне лічылі, мабыць, болей, чым чалавечай істотаю.
Гэтак непрыкметна для мяне праляцела пара шчаслівых гадоў. Праўда, цягам гэтага часу са мною адбылося колькі нязначных падзей, якіх я ў гэтай гісторыі не лічу магчымым абысці.
Па-першае, шанаванне маёй асобы ў гэтым доме зайшло гэтак далёка, што мяне хацелі зрабіць malgre moi1 прарокам. Адбывалася гэта наступным чынам.
Мой вучань быў заручаны з дачкою аднаго старшага рабіна, які быў шваграм старшага рабіна ў Позэне. Нявесту дзяўчынку прыкладна дванаццацігадовага ўзросту бацькі суджанага зазвычай забралі на сёмуху ў Позэн. У час гэтага наведвання я заўважьгў, што гэтая дзяўчынка была дужа флегматычнага тэмпераменту і мела выразныя прыкметы сухотаў. Я адкрыў гэта брату майго гаспадара дома і дадаў япічэ з значнай мінаю, што я вельмі закчапочаны дзяўчынкаю, бо не думаю, што ейнае здароўе будзе працяглым. Пасля святаў дзяўчынку адправілі назад да бацькоў, а праз чатырнаццаць дзён атрымалі ліст, у якім паведамлялася пра ейную смерць.
Цяпер не толькі ў гэтым доме, але ўва ўсім горадзе мяне пачалі лічыць прарокам, які прадказаў смерць гэтае дзяўчынкі.
1 malgre moi "насуперак мне'' (франц.)
Таму пгго я менш за ўсё быў схіпьны да ашуканства, то я паспрабаваў навесці гэтых прымхлівых людзей на інпіыя думкі і сказаў, пгго кожны, хто займаецца якімі-кольвек назіраннямі ў прыродзе, можа прадказаць дакладна тое сама; але нічога не дапамагала; я быў-такі прарокам і мусіў ім заставацца.
Па-другое, у адным жыдоўскім доме ў пятаіцу гатавалі да шабату рыбу. Таму, хто гэтага карпа разразаў, падалося, быццам ён карп падаў нейкі гук. Гэта выклікала ва ўсіх панічны жах. Запыталі ў рабіна, што рабіць з гэтай нямою рыбінай, якая адважылася размаўляць? Той, прымхліва мяркуючы, быццам карпа апанаваў нейкі дух, загадаў пышна пахаваць яго, загарнуўшы ў саван.
Цяпер у доме, дзе я жыў, загаварылі пра гэта жудаснае здарэнне. Я ж, амаль пазбавіўшыся ад гэтакага кпггалту прымхлівых меркаванняў праз стараннае вывучэнне More Newochim, ад чыстага сэрца пасмяяўся з гэтага і сказаў: "Калі б гэтага карпа замест таго, каб хаваць, ляпей бы даслалі мне, я правёў бы дослед, які ж мусіць быць гэты адушаўлёны карп на смак.
Гэты дасціпны жарт набыў вядомасць. Вучоныя праз гэта ўзбурыліся, затаўравалі мяне ерэтыком і намагаліся мяне ўсялякімі спосабамі пераследаваць.
Аднак тая павага, якой я карыстаўся ў доме, дзе быў хатнім настаўнікам, звялі ўсе іхныя намаганні на нішто.
Раз ужо я такім парадкам адчуваў сябе ўпэўнена і дух фанатызму мяне хутчэй пад222
ахвочваў да далейшых роздумаў, ніж адпуджваў, то я пачаў падппурхоўваць справы пакрысе далей: мог часцяком праспаць час малітвы, рэдка хадзіў у сінагогу і да т. п. Нарэшце чаша маіх грахоў напоўнілася настолькі, што ад пераследавання мяне ўжо болей нішто не магло засцерагчы.
Ля ўвахода ў кагальны дом у Позэне знаходзіцца, хто ведае, ад якіх часоў, убіты ў сцяну аленевы рог. Усе жыды аднагалосна сцвярджаюць, што той, хто дакранецца да гэтага аленевага рога, мусіць зараз жа памерці, і расказваюць мноства прыкладаў.
Гэта не змяшчалася ў маёй галаве, я смяяўся з гэтага, аднаго разу, калі я праходзіў з іншымі жыдамі каля аленевага рога, я сказаў ім: "Вы, позэнскія дурні, якія вераць, што той, хто дакранецца да гэтага рога, мусіць зараз жа памерці, глядзіце, а адважваюся да яго дакрануцца."
Тыя ж, ахопленыя жахам, чакалі маёй неадкладнай смерці, але калі яна не настала, то іхняя боязь ператварылася ў нянавісць да мяне. Яны глядзелі на мяне, як на таго, хто апаганіў святыню.
Г эты фанатызм абудзіў ува мне патрэбу ехаць у Берлін і праз асвету знішчыць рэшткі забабонаў, што ліпнулі на мне. Таму я запатрабаваў ад свайго гаспадара адстаўку. Ен, аднак, выказаў жаданне, каб я яшчэ надалей заставаўся ў ягоным доме, і запэўніў мяне ў сваёй абароне ад усялякіх пераследаванняў.
Але раз ужо я аднойчы прыняў сваё рашэнне, то мяняць яго я не хацеў; развітаўся з сваім гаспадаром і ўсёй ягонай сям'ёю, сеў у франкфурцкую паштовую карэту і паехаў у Берлін.
Манман Саламон
Аўтабіяграфія
Дырэктар выдавецтва Эдупрд Куфцерын Навуковы рэдактар Анпюн Бархаіпкоў Карэктар Святлана Карпучок Мастак вокпадкі Зміцер Герасімовіч Кампутарная вёрстка Таццяна Дуганава
Падпісана да друку 10.06.2018 г.
Фармат 84x108 1/32. Папера афсетная. Друк пічбавы.
Ум. друк. л. 5,88. Уп. выд. л. 6,59.
Наклад 500 асобнікаў. Зам. № 59.
Выдавецкі цэнтр уп «Эканомпрэс». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворца, распаўсюдніка друкаваных выданняў № 1/268 от 03.04.2014. Вул. Харкаўская, 15-3, 220073, г. Мінск.
Тэл./факс (017) 256-64-36.
E-mail: econompress@mail.ru; www.literature.by
Надрукавана ў друкарні ІП «Зміцер Колас» Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворца, распаўсюдніка друкаваных выданняў Ne 1/291 от 14.04.2014. Пр. Незалежнасці, 105-14, 220023, г. Мінск.

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.