• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бабчыны дранікі  Алесь Пісьмянкоў

    Бабчыны дранікі

    Алесь Пісьмянкоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 15с.
    Мінск 2020
    5.41 МБ
    АЛЕСЬ ПІСЬМЯНКОЎ
    Ш «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА»
    БАБЧЫНЫ
    ДРАНІКІ
    АЛЕСЬ ПІСЬМЯНКОЎ
    БАБЧЫНЫ
    ДРАНІКІ
    В е р ш ы
    Мінск
    «Мастацкая літаратура» 2020
    
    УДК 821.161.3-93
    ББК 84(4Бем)-5
    П35
    МЫ — БЕЛАРУСЫ
    я заснавана ў 2017 годзе
    Афармленне і Надзеі Барай
    Укладальніца Аксана Спрынчан
    Ілюстрацыі Вольгі Дзятко
    А мы з братам беларусы, Любім край свой родны. Кажуць, продак быў наш русы, Мужны і лагодны.
    Быў ён сейбіт і араты, Выстаяў у сечах.
    Радавод складаем з татам Мы амаль штовечар.
    Пра яго пісаў Купала,
    Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
    Калі зваў змагацца, Продак наш зрабіў нямала, Каб людзьмі нам звацца.
    ISBN 978-985-02-1990-9
    © Пісьмянкова A. Р., Пісьмянкоў A. А., Пісьмянкоў М. А., 2020
    © Спрынчан A. В., укладанне, 2020
    © Дзятко В. М., ілюстрацыі, 2020
    © Афармленне. УП «Мастацкая літара- тура», 2020
    ЗАЛАТОЕ СОНЕЙКА
    Залатое сонейка Выбегла на гонейкі.
    I руплівая пчала Дзень працоўны пачала.
    Нават кот-вуркот і той Ужо выпіў сырадой.
    Што ж ты спіш усё, малы, Што не вучышся ў пчалы?
    ЗАЙЦАЎ ХЛЕБ
    У ляску-бярэзніку Зай жыве гарэзлівы. Зай вясёлы, зай вушасты, 3 татам бачыцца ён часта. I заўсёды пры сустрэчы Ён дае нам хлеб заечы. Хлеб заечы, хлеб не з крамы, Самы-самы, самы-самы...
    ЯК БЫЦЬ?
    КОТ-МУШКЕЦЁР
    Без марожанага Гіну.
    А з марожаным — Ангіна.
    Пацукбург — мышэй сталіца —
    Стаў часцей ён Ваську сніцца.
    Чуў калісьці ён ад дзеда, Што там слаўныя абеды, Але сам не быў ні разу — He хапае ў Ваські часу: To мультфільмы, то камп’ютар, To Барбос ганяе люты.
    А было б, відаць, няблага Адшукаць старую шпагу, Ды ў мышыную сталіцу Мушкецёрам заявіцца, Пазнаёміцца з чароўнай Каралеўнай Пацукоўнай.
    ЗАЎЗЯТАРЫ
    Мы глядзім усе праграмы, Мы — заўзятары «Дынама». Мы за зборную таксама. А настаўнік кажа мамам, Што не ведаем праграмы.
    ГРЫБНІКІ
    Я прачнуўся сёння Рана
    I цяпер буджу Тумана.
    Цэлы кош грыбоў Крамяных Назбіраем мы 3 Туманам.
    Грыб ён чуе За вярсту. Грыбніком і я Расту.
    
    БАБЧЫНЫ ДРАНІКІ
    унучка-кветачка
    Бабка ўстала раненька, Да святла,
    I гарачых дранікаў Напякла.
    Дранікаў-бульбянікаў — Смакаты,
    Д ран і каў-бул ьбя н і каў Залатых:
    — Ешце, ешце, дзетачкі Па талерцы поўненькай.
    ДОБРЫ ПЕВЕНЬ
    Хоць свая ў яго сям’я, Ён шкадуе вераб’я. Накарміўшы ўсю сям’ю, Кукарэкне вераб’ю: «Ку-ка-рэ-ку!
    Просім, просім...
    Ку-ка-рэ-ку!
    Проса, проса...»
    ЦЫМБАЛЫ
    НА КАНЦЭРЦЕ
    Без цымбалаў немагчыма Уявіць зямлю — Айчыну, Бо і ў радасці, і ў скрусе Любяць іх на Беларусі: Пад цымбалы, Пад цымбалы
    Лявоніха
    Скакала!
    А цяпер пад тыя ж гукі Скачуць праўнукі і ўнукі.
    Дырыжор, Нібыта жораў, Узляціць вось-вось Да зораў.
    I аркестр Рванецца з месца За маэстра, За маэстра...
    АЗЯБЛАЯ МЯДЗВЕДЗІЦА
    ПЕРшЫ СНЕГ
    He рабі ты з іх трагедый: У зімовай пушчы недзе Зараз спяць усе мядзведзі... — Але ж дзеці — не мядзведзі, Нам цікава ўсё на свеце!
    — Што, малы, так горка плачаш? — Выпаў снег, а я — не бачыў! Падаў снег, а я — прагле^цзеў! He праспаў зіму я ледзьве...
    Азябла неба ад зімы, Прылегла неба на дымы. Вялікая Мядзведзіца Ад радасці аж свеціцца: На дзедавай хароміне Прыгрэлася ля коміна.
    МАЛІНАВЫЯ СНЫ
    ПРАЧЫНАЙСЯ, КОЦЯ-БРАЦЕ...
    Hi Алёшка, ні Максім
    He баяцца лютых зім. Ад прастуды, ад ангіны У іх ёсць збанок малінаў. Мама кажа: «Да вясны Ў нас малінавыя сны».
    Прачынайся, коця-браце, Ды хадзем грыбы збіраці. На знаёмых росных сцежках Нас чакаюць сыраежкі (He паблытай, як учора, 3 ядавітым мухаморам!). Вунь агністая лісічка Пад ігліцай свеціць знічкай. Побач з ёю тры сястрычкі, Тры сястрычкі-невялічкі.
    Што ж ты дрэмлеш, коця-браце, Ранак тупае па хаце, I трашчаць ужо сарокі, Што мы соні-лежабокі.
    На бярозавым узлеску Баравік глядзіць з усмешкай. Хоць з цябе амаль ён ростам, А знайсці яго няпроста. Пакідай жа цёплы ложак Ды бяры лазовы кошык, Свой наточаны сцізорык, Сябра вернага Трызора...
    Ты ж у нас не з лежабокаў — Ты ж ужо расплюшчыў вока.
    РЫБАК
    Наш Максім рыбак заўзяты, Печкуроў лавіць аматар. Для яго рыбалка — свята: Чарвякоў капае... тата.
    ЯГ V'
    
    ЧАМУ ВОЖЫК HE СТРЫЖЭЦЦА?
    Вожык сцеражэцца I зімой і летам.
    Можа, й не стрыжэцца Ён з нагоды гэтай, Бо ў яго суседка Ліска Лізаветка, А ў хітрыцы ліскі Воўк сваяк найблізкі.
    
    
    
    МІКОША
    НЕБА, ЛАСТАУКІ I Я
    Кот Мікоша, кот Мікоша — Ганарысты і прыгожы.
    Ён і сёння стаць гатоў Каралём усіх катоў.
    У яго характар — кіпень, У яго — жалезны кіпець, Як зірне — адразу веру, Што наш кот сваяк пантэры.
    Прагну свежасці і ветру, Хай парушаць мой спакой, Рэжце, Ластаўкі, Паветра
    Над распаранай зямлёй.
    ць ты,
    пабегчы басанож.
    Раск
    ер, Грушу, Усхвалюй і Ну надлачч ReSa,
    Я HA МОРА HE ПАЕДУ
    Я на мора He паеду, А паеду Лепш да дзеда. Лепш
    У дзеда Усёведа Прагасцюю Гэта лета:
    Там
    Любімы мой бярэзнік, Там
    Чакае Боб-гарэзнік, Там
    Кузьма — мой кот вучоны — Лічыць
    Лапкаю вагоны.
    ЗМЕСТ
    Мы — беларусы 	 3
    Залатое сонейка 	 4
    Зайцаў хлеб	 5
    Як быць? 	 6
    Кот-мушкецёр 	 7
    Заўзятары	 8
    Грыбнікі 	 9
    Бабчыны дранікі 	 10
    Добры певень 	 11
    Цымбалы 	 12
    На канцэрце	 13
    Першы снег 	 14
    Азяблая мядзведзіца 	 15
    Малінавыя сны	 16
    Прачынайся, коця-браце	 17
    Рыбак 	 18
    Чаму вожык не стрыжэцца? 	 19
    Мікоша 	 20
    Неба, ластаўкі і я 	 21
    Я на мора не паеду	 22
    Літаратурна-мастацкае выданне
    ЖЫВАЯ КЛАСІКА ДЗЕЦЯМ ПІСЬМЯНКОЎ Алесь (Аляксандр) Уладзіміравіч
    БАБЧЫНЫ ДРАНІКІ
    Вершы
    Укладальніца СПРЫНЧАН Аксана Вадзімаўна
    Рэдактар A. В. Малішэўская Мастацкі рэдактар В. I. Сенчанка Тэхнічны рэдактар Л. I. Астрэйка Стылістычны рэдактар A. М. АнцытоВіч
    Падпісана да друку 13.08.2020. Фармат 84х1001/16.
    Папера афсетная. Гарнітура TextBookC. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 2,34. Улік.-выд. арк. 2,30.
    Тыраж 2000 экз. Заказ 853.
    Выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/5 ад 09.07.2013. Пр-т Пераможцаў, 11, 220004, Мінск. www.mastlit.by; e-mail: mail@mastlit.by
    Адкрытае акцыянернае таварыства «Транстэкс». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/37 ад 29.01.2014. Вул. Чапаева, 5, 220034, г. Мінск.
    ISBN 978-985-02-1990-9