Бацькоўскі парог  Мікола Дзелянкоўскі

Бацькоўскі парог

Мікола Дзелянкоўскі
Памер: 68с.
Мінск 1985
14 МБ

мікола дзелянкоЎскт

БАЦЬКОЎСКІ ПАРОГ

Мікола ДЗЕЛЯНКОУСКІ

БАЦЬКОЎСКІ ПАРОГ

Мінск, 1985

Нясвіж — адзін са старажытнейшых і прыгажэйшых гарадоў Беларусі, нацыянальная гордасць беларусаў. Аўтар кнігі, журналіст Мікола Дзелянкоўскі, які шмат год жыў у ім, праз расказы аб асобных людзях — нашых сучасніках — паказвае асноўныя этапы багатай гісторыі Нясвіжа, сённяшні дзень жыхароў горада і раёна.

СТАРАЖЫТНЫ I МАЛАДЫ

У Нясвіжы— цудоўным кутку Беларусі — дзіўна спалучыліся і ўдала дапоўнілі адно аднаго сівая старадаўнасць і яснае сёння.

Узнік горад у дванаццатым стагоддзі. У пачатку чатырнаццатага ён увайшоў у састаў Вялікага княства Літоўскага, затым стаў рэзідэнцыяй Радзівілаў — адных з самых магутных магнатаў Еўропы.

У горада былі спрыяльныя ўмовы, каб стаць важным цэнтрам палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця. Ён засноўваўся на «волаку» паміж рэчкамі Лань і Уша — прытоках Прыпяці і Нёмана, дзе праходзіла частка шляху «з вараг у грэкі».

Натуральна, што магнаты клапаціліся пра сваю рэзідэнцыю, забудоўвалі яе, спрыялі развіццю рамёстваў. У 1583 годзе ў Нясвіжы замест драўлянага пабудаваны новы, каменны замак. У наступным годзе адкрылася школа граматыкі, неўзабаве пачалася закладка фарнага касцёла. Затым была пабудавана летняя рэзідэнцыя ў Альбе, адкрыта школа кадзетаў, артылерыйскі завод.

Жылі Радзівілы ў раскошы. На балі, паляванні яны трацілі вялікія сродкі. Так, урачыстасці з выпадку прыезду польскага караля ў Нясвіж абышліся больш як два мільёны злотых.

Усё гэта багацце стваралася рукамі народа. На князёў працавалі тысячы сялян. Як пісаў польска-беларускі паэт Уладзіслаў Сыракомля, насельніцтва прыносіла ў палац даніну «за хлеб свой, за свае лясы, за рыб, што ў водах, за птушак і пчол, што ў паветры, і хто ведае, можа, за само паветра».

У замку была сабрана унікальная калекцыя карцін. У 1770 годзе налічвалася каля тысячы твораў на палатне і дрэве. Аднак да пяцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя засталося менш палавіны карцін. У княжацкай бібліятэцы сабралася дваццаць тысяч тамоў — амаль на ўсіх еўрапейскіх мовах. У архіве захоўваліся каштоўныя дакументы: ад даўніх актаў да пісьмаў Людовіка XIV і Людовіка XV, Багдана Хмяльніцкага, Карла XII, Пятра I, які ў час руска-шведскай вайны быў у Нясвіжы.

Радзівілам служылі вядомыя архітэктары і мастакі. Хрыстафору Радзівілу аказваў паслугі вялікі Рэмбрант. Фарны касцёл, пабудаваны ў стылі барока па праекту італьянца Бернардоні, і праз чатыры стагоддзі выклікае захапленне. Асабліва вылучаецца роспіс падкупальнай часткі, рэстаўрыраваны мастаком К. Хескі ў сярэдзіне васемнаццатага стагоддзя.

Вельмі цікавы як помнік архітэктуры трохпавярховы, пабудаваны ў форме эліпса, палац Радзівілаў. Унутры яго — прасторны двор, у палацы звыш 300 пакояў. Арыгінальнай аздобай вылучаюцца дванаццаць вялікіх залаў—Залатая, Мармуровая, Гетманская і іншыя. Для іх упрыгажэння выкарыстана чорнае дрэва. Прасторныя вестыбюлі, шырокія лесвіцы... Усё гэта—сведчанне таленту дойлідаў, майстроў, часам невядомых.

Помнікамі архітэктуры сталі і іншыя будынкі Нясвіжа. Ратуша (1596 год) захавалася не поўнасцю. Гэтая масіўная пабудова і цяпер знаходзіцца ў цэнтры горада, пасярод маладога сквера. Непадалёку — Домік на рынку (1721 год), адзіны ў Беларусі помнік падобнага жылля таго часу. Калісьці ў Нясвіжы былі чатыры ўяз-

ныя ўмацаваныя брамы. Засталася толькі ўсходняя — Слуцкая (XVIII стагоддзе).

Калі гэтыя помнікі можна агледзець (дарэчы, больш, чым Нясвіж, іх не мае ні адзін горад рэспублікі), можна палюбавацца імі, то пра іншыя выдатнасці захаваліся толькі пісьмовыя звесткі. Так, у 1736 годзе была заснавана капэла—прыдворны аркестр. У ім налічвалася дваццаць пяць музыкантаў — палякаў, беларусаў, літоўцаў. Капэла існавала да 1809 года. У 1740 годзе пачаў дзейнічаць аматарскі тэатр, які існаваў да пачатку дзевятнаццатага стагоддзя.

У Нясвіжы жылі і тварылі многія вядомыя дзеячы культуры, асветы. Яны пакінулі прыкметны след у развіцці грамадскай думкі, навукі, тэхнікі.

Напэўна, цяжка знайсці такую галіну таго часу, у якую не ўнёс бы свой уклад, не выказаўся б пра яе Сымон Будны. Палымяны асветнік арганізаваў у Нясвіжы ў 1562 годзе друкарню, выдаў «Катэхізіс» — першую кнігу на беларускай мове, якая стала своеасаблівым падручнікам і была папулярнай.

У 1982 годзе ў горадзе адкрыты помнік Сымону Буднаму. 3 кнігай у руцэ, з горда ўзнятай галавой, мудрым поглядам — ён нібы ўзіраецца з глыбіні стагоддзяў у нашу яву. Імя Буднага прысвоена мясцовай друкарні.

Зімой 1814—1815 года ў Нясвіжы жыў Кандрат Рылееў, паэт, дзекабрыст, адзін з кіраўнікоў паўстання 14 снежня 1825 года ў Пецярбургу. Яго пяру належаць добра вядомыя гістарычныя думы «Іван Сусанін», «Смерць Ермака» і іншыя патрыятычныя, свабодалюбівыя творы. Ён праславіўся таксама як аўтар агітацыйных вершаў супраць царызму. У Нясвіжы К. Рылееў, як лічаць даследчыкі, упершыню задумаўся аб сацыяльнай няроўнасці.

Першы апублікаваны верш Уладзіслава Сыракомлі прынёс яму вядомасць. Перакладзены на рускую мову і пакладзены на музыку, ён стаў папулярнай і да сёння

песняй «Калі я на пошце служыў ямшчыком». У аснове яго — сапраўдны выпадак, які адбыўся паміж Мірам і Нясвізкам. Працуючы ў княжацкім замку, Сыракомля назіраў жыццё. Многія яго вершы адлюстравалі сапраўдныя падзеі, у іх выказана абурэнне няроўнасцю, несправядлівасцю.

Нямала вядомых людзей выйшла з настаўніцкай семінарыі, адкрытай у 1875 годзе. У ёй вучыліся бацька Максіма Багдановіча — этнограф і літаратуразнавец Адам Багдановіч (дарэчы, сваяк і сябар Максіма Горкага), першы нарком аховы здароўя БССР, сябар героя грамадзянскай вайны Сяргея Лазо і савецкага пісьменніка Аляксандра Фадзеева — Аляксандр Сянкевіч, які стаў прататыпам доктара Сташынскага ў рамане «Разгром», а таксама народны пясняр Беларусі Якуб Колас, выдатны пісьменнік Кузьма Чорны і іншыя.

Адшумелі над Нясвіжам стагоддзі. Многія яго жыхары былі ўдзельнікамі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Бурныя падзеі 1917 года прыйшлі і ў горад. У лістападзе ў палацы адбыўся другі з'езд Другой арміі Заходняга фронта, устаноўлена Савецкая ўлада.

У час Вялікай Айчыннай вайны жыхары мужна змагаліся з фашысцкімі захопнікамі і на фронце, і ў партызанскіх атрадах. У горадзе, ва ўсіх калгасах Нясвіжскага раёна ўстаноўлены помнікі тым, хто аддаў жыццё за свабоду Радзімы.

Горад, разбураны ў час вайны, адбудаваны нанава.

Выраслі карпусы прамысловых прадпрыемстваў: раённае аб'яднанне Сельгастэхнікі, міжкалгасная будаўнічая арганізацыя, завод кармавога біяміцыну, рыбгас «Альба». У горадзе ёсць маслазавод, хлебазавод, цэх фруктовых і гароднінных кансерваў, аўтабазы, будаўнічыя арганізацыі, камбінат бытавога абслугоўвання, гандлёвыя прадпрыемствы.

Нясвіж — цэнтр сельскагаспадарчага раёна, у якім

таксама адбыліся велізарныя змены. Па эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці раён неаднойчы займаў першыя месцы ў рэспубліцы. Ён шмат разоў быў першым ва ўсесаюзным і рэспубліканскім спаборніцтвах за павелічэнне ўраджаяў, вытворчасці малака і мяса. Сельскія працаўнікі падалі шмат каштоўных ініцыятыў. Умелае гаспадаранне дало выдатны эфект. Раён першым у Беларусі дамогся таго, што кожны калгас атрымлівае больш як мільён рублёў гадавога даходу.

Мне давялося сустракацца з усімі Героямі Сацыялістычнай Працы, якія працуюць у раёне. У людзей, адзначаных вышэйшай узнагародай Радзімы, пры індывідуальнасці іх характараў, інтарэсаў, поглядаў заўважаецца адна ярка акрэсленая агульная рыса. Гэта — працавітасць, улюбёнасць у сваю справу. Такая, напрыклад, свінарка калгаса імя Калініна Алена Сцепановіч. Пасля заканчэння школы дзяўчына пэўны час працавала паляводам, затым папрасілася на ферму. Стараннасць, імкненне ўсё зрабіць як мага лепш дазволілі Алене Андрэеўне стаць лепшай свінаркай калгаса. За выдатныя дасягненні ёй прысвоена высокае званне Героя Сацыялістычнай Працы, яна таксама ўзнагароджана ордэнамі Леніна і Кастрычніцкай Рэвалюцыі.

Па працы і павага. Калгаснікі абралі Алену Сцепановіч дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Нясвіж з кожным годам прыгажэе, добраўпарадкоўваецца. Новыя шматпавярховыя будынкі ўдала спалучаюцца з помнікамі архітэктуры, ранейшымі пабудовамі. Узведзены сотні жылых дамоў, універмаг, гасцініца, рэстаран, некалькі сталовых і кафэ, тры агульнаадукацыйныя школы, дзіцячыя сады, Дом культуры, кінатэатр, стадыён, спартыўныя залы, плавальныя басейны, аўтобусная станцыя, атэлье... Горад атрымаў прыродны газ, пракладзены водаправод, каналізацыя.

Шмат давялося б заняць месца, каб толькі пералічыць усё тое добрае, што зроблена ў горадзе за гады

Савецкай улады. Жыхары Нясвіжа атрымалі спрыяльныя ўмовы для працы, творчасці, вучобы, адпачынку.

ёсць у горадзе непаўторны парк. Ён самы вялікі ў Беларусі, займае сто восем гектараў. Растуць тут хвоі, ліпы, клёны, рабіны, дубы — чарэшчаты і пірамідальны, бярозы, ясені, піхты, бэз, язмін, ружы...

Урад рэспублікі выдзеліў на добраўпарадкаванне парку, які аб'яўлены помнікам прыроды рэспублікан* скага значэння і ўзяты пад ахову дзяржавы, паўмільёна рублёў. Возера Дзікае, якое дзеліць парк, паглыбілі, паднялі яго берагі, зрабілі пляжы. 3 Цэнтральнага батанічнага саду АН БССР завезлі новыя расліны. Пасадзілі маладыя дубы, каштаны, ніцыя вербы, дуб чырвоны, клён серабрысты і іншыя, каля пяцідзесяці сартоў ружаў. У выніку колькасць відаў дрэў, кустоў, кветак павялічылася амаль удвая і дасягнула 180.

Той, хто пабываў у Нрсвіжы хоць раз, захоча вярнуцца ў яго хаця б на дзянёк. Каб пахадзіць па яго ціхіх акуратных вуліцах. Каб падыхаць паветрам такой дарагой для сэрца беларуса даўніны. Каб палюбавацца маляўнічымі азёрамі, у якія глядзяцца вежы замка і сучасных дамоў, пасядзець пад цяністымі дрэвамі парку.

Горад-працаўнік і раён жывуць паўнакроўным жыццём. На Нясвіжчыне робіцца шмат слаўных спраў, тут многа цудоўных, руплівых людзей.

ПОШУК

Заўсёды акуратна апранутая. Сарамлівая. 3 мяккай усмешкай. 3 удумлівымі спакойнымі вачыма. Такой я ведаў яе шмат год. Знешне яна і цяпер такая. Але ведаў я і яе ўменне працаваць, захапляць сваімі душэўнымі парывамі і планамі іншых.

I ўсё ж у час нашай нядаўняй сустрэчы я падзівіўся на яе незвычайную ўзнёсласць, адухоўленасць. I, здаец-

ца, зразумеў, адкуль яны ў яе: ад любві. Ад любві да свайго горада, да яго мінулага і сучаснага. I ад імкнення не толькі самой як мага больш ведаць пра яго, але і другім перадаць свае веды.

Трэба было бачыць, з якім душэўным трапятаннем паказвала Клаўдзія Якаўлеўна школьны музей мастацтваў. Яна захаплялася экспанатамі, нібы ўбачыла іх упершыню. I фотакопіяй тытульнай старонкі песенніка, выдадзенага ў Нясвіжы ў 1563 годзе. I вершам Рылеева «Сябрам», напісаным, як мяркуюць спецыялісты, каля Нясвіжа. I копіяй карціны, на якой адлюстравана пастаноўка спектакля на нясвіжскай сцэне ў даўнія часы. I...

Ды хіба можна назваць тысячы экспанатаў, што захоўваюцца ў школьным мастацкім музеі. Школьным! Мастацкім! Нават не многія буйныя гарады маюць такія музеі. А Клаўдзія Шышыгіна асмелілася ўзяцца за яго стварэнне ў невялічкім гарадку.

Пачалося ж усё паўтара дзесятка год таму назад. Прачытала Клаўдзія Якаўлеўна выказванне выдатнага савецкага педагога В. Сухамлінскага пра тое, што прыгажосць—гэта адзін з ручайкоў, якія жывяць дабрату, сардэчнасць, любоў,— і па-новаму ўспрыняла знаёмую думку. Відаць, усім сваім жыццём ішла настаўніца да ўзнёслага яе ўспрыняцця. Але цяпер думка выразна высветлілася, прыйшла ў больш шырокім разуменні і — запатрабавала актыўнейшай дзейнасці, акрыліла.

Клаўдзія Якаўлеўна падумала, што хаця і шмат яна зрабіла, увогуле правільна вучыць дзяцей, але можа яшчэ лепш. Трэба аб'яднаць вучняў — аматараў музыкі адзінствам інтарэсаў. Так узнік клуб «Ліра». Больш як сто хлопчыкаў і дзяўчынак запісаліся ў яго.

I «Ліра» адразу загучала. Вучні, дапытлівыя і актыўныя, выказалі шмат прапаноў, як дзейнічаць. Клаўдзіі Якаўлеўне заставалася даць жыццё іх задумам, накіроўваць маладую энергію. Яна, тактоўны, удумлівы педагог, рабіла гэта ўмела.

Было створана некалькі секцый. Адных вучняў аб'яднала прыхільнасць да класікі, другіх — эстрадная музыка. Яны слухалі творы ў запісе, абмяркоўвалі іх, спрачаліся. Некаторыя рыхтавалі тэматычныя даклады, іншыя сталі экскурсаводамі партрэтнай галерэі. Для яе збіралі партрэты кампазітараў, артыстаў, іх пісьмы, фатаграфіі. Першай адгукнулася вядомая 'савецкая балерына Мая Плісецкая. Завязалася дружба вучняў з кампазітарамі Дзмітрыем Кабалеўскім, Аляксандрай Пахмутавай, Ціханам Хрэннікавым...

Актывізавалася і вучнёўская мастацкая самадзейнасць.

Піянерскі ансамбль удзельнічаў у рэспубліканскім конкурсе. Хор «Блакітныя ўзоры» прадэманстраваў высокае майстэрства, а вакальная група стала лаўрэатам. Яны выступалі па тэлебачанні, радыё.

Народны артыст СССР Рыгор Шырма высока ацаніў «Ліру». У пісьме членам клуба ён пісаў: «Жадаю вам быць здаровымі, працалюбівымі, сільнымі, добрымі. Мудрасць Розуму, любоў Сэрца, сіла Волі пойдуць з вамі маладымі шляхамі ў ясназорны храм камунізму! Хай добрыя музы бласлаўляюць усе Вашы пачынанні. 3 любоўю і павагай да вас Шырма».

Дакрануўшыся душой да адной з самых вялікіх святынь — музыкі, вучні пасталелі. Клаўдзія Якаўлеўна добра прыкмеціла больш дасканалае разуменне імі музычных твораў. Многія ў школьных сачыненнях, у анкетах прызналіся, што вельмі палюбілі оперу, балет — «Лебядзінае возера», «Іван Сусанін», «Яўгеній Анегін», «Шэхеразада»...

Дзелячыся вопытам работы з калегамі на нарадах, Клаўдзія Якаўлеўна падкрэслівала, што для яе галоўнае ў дзейнасці «Ліры»— даць дзецям разуменне музыкі, мастацтва. He ставілася мэта дамагацца, каб больш вучняў звязалі з імі свой лёс пасля заканчэння школы. Але што многія гэта зрабілі — прыемна.

Наталля Сянкевіч, старшыня савета клуба, душа яго і майстар мастацкага чытання, закончыла інстытут культуры. Таццяна Іванова — Беларускую дзяржаўную кансерваторыю, працуе ў Белдзяржфілармоніі.

Мілыя, дарагія вучні Клаўдзіі Шышыгінай. Як рада настаўніца, што яны выйшлі на светлую дарогу. Як прыемна ёй, што яе самаахвярная праца дала такі плён.

Разважаючы пра лёс сваіх выхаванцаў, Клаўдзія Якаўлеўна заўважыла, што іх грамадзянскае станаўленне ў значнай ступені грунтуецца на веданні свайго краю, любові да яго. Радзіма ж, не сакрэт, пачынаецца для чалавека з таго кутка зямлі, дзе ён нарадзіўся, адкуль зірнуў здзіўленымі вачанятамі на свет.

Для яе выхаванцаў такі куток — Нясвіж. I чым больш яны будуць ведаць пра яго, тым лепшымі людзьмі стануць. «Трэба, каб мінулае і сучаснае горада і раёна стала для іх дарагім, трэба ім паказаць вытокі прыгажосці, вытокі мужнасці і подзвігу». Дзе ж сабраць гэта ўсё, каб можна было паказаць яго?

Так узнікла думка пра школьны музей. Шмат год Клаўдзія Якаўлеўна і яе юныя памочнікі збіралі экспанаты, гутарылі з жыхарамі, перапісваліся з музеямі і рознымі ўстановамі Беларусі, краіны... 19 мая 1982 года музей урачыста адкрылі ў сваёй школе № 3. Наперадзе яшчэ нямала работы, пошукаў, праверкі матэрыялаў, але трывалая аснова закладзена.

У музеі дзесяць раздзелаў: музыка, жывапіс, тэатр, помнікі архітэктуры, народная творчасць і народныя ўмельцы, нашы землякі — дзеячы мастацтваў, яны пісалі пра Нясвіж, іх аўтографы ў музеі, работы нашых выпускнікоў, імі ганарыцца школа.

Давайце пазнаёмімся толькі з адным раздзелам. Хаця б з тым, у якім сабраны звесткі пра жыццё і дзейнасць дзеячаў мастацтваў, што нарадзіліся на нясвіжскай зямлі альбо цесна звязалі з ёй свой лёс, а таксама

іх асабістыя рэчы, фотаздымкі, кнігі, ноты, узнагароды і г. д.

Шчырыя, лірычныя песні ствараў кампазітар, заслужаны дзеяч культуры БССР Павел Касач. Памёр ён нядаўна, пражыўшы больш як дзевяноста год. Жыхары добра помняць высокага, паважнага чалавека, пяюць яго «Мой Нёман», «Цімох». Павел Мікалаевіч вельмі дбаў пра мастацкую самадзейнасць. У 1946 годзе ён стварыў у Нясвіжскім педвучылішчы хор студэнтаў, а з 1952 — каля пятнаццаці год — кіраваў Лявонавіцкім хорам калгаса «1 Мая», якому прысвоена званне народнага, папоўніў яго рэпертуар уласнымі творамі.

Адным з арганізатараў і першых кіраўнікоў Лявонавіцкага хору, яшчэ ў часы буржуазнай Польшчы, быў паэт Сяргей Новік-Пяюн. Улады праследавалі, каралі яго. Цяпер Новік-Пяюн жыве ў Мінску, але Нясвіж не забывае. Музею падарыў сваю «Песню аб Нясвіжы», у якой ёсць такія цёплыя словы:

Блукаў я па свеце, бо лёс так прымусіў, Нямала чужых перамераў дарог,— А ўсё ж да цябе, мой Нясвіж, я вярнуўся, Прыйшоў на твой ціхі, гасцінны парог.

Высокай музычнай культурай вызначаюцца песні і рамансы Івана Троскі. Ён доўгі час працаваў дырэктарам музычнай школы, шмат зрабіў для яе. Пры ім была ўпершыню ў Беларусі пастаўлена на сцэне музычнай школы опера «Джанат», у якой усе партыі выконвалі вучні.

У вёсцы Сноў нарадзіўся Анатоль Падгайскі — заслужаны артыст БССР, эстрадны спявак, былы саліст Беларускага радыё і тэлебачання. Беларускія песні ў яго выкананні вельмі палюбіліся слухачам.

А суседняя са Сновам еёска Тарэйкі — радзіма заслужанага работніка культуры БССР мастака Яўгена Ждана. Ён працуе ў олерным тэатры ў Мінску, аформіў дэкарацыі многіх спектакляў.

У Снове нарадзіўся і Алег Трафімчук, які працаваў галоўным архітэктарам Мінскай вобласці. За стварэнне помніка «Маці» ў Жодзіна яму прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР.

Цікавыя экспанаты сабраны ў музеі пра мастака Міхаіла Сеўрука, артыстку тэатра імя Я. Купалы Тамару Пузіноўскую, мастака Сцяпана Дашко, самадзейных кампазітараў і мастакоў.

Рознымі шляхамі трапляюць у музей экспанаты, звесткі. Пошук вядуць спецыяльныя вучнёўскія атрады. Кожны з іх займаецца пэўнай тэмай. А метады пошуку— самыя разнастайныя: перапіска з вучонымі, пісьменнікамі, работа ў архівах, гутаркі з удзельнікамі важных падзей, сустрэчы з выдатнымі людзьмі, іх роднымі, сябрамі, збор рэчаў, дакументаў, пісьмаў і г. д.

Складаныя пытанні вырашае сама Клаўдзія Якаўлеўна. Калі паявілася патрэба, яна паехала ў Ленінград. Пабывала ў шэрагу музеяў, архіваў. Вярнулася з цікавымі матэрыяламі — копіямі пісьмаў Пятра I літоўскаму Вялікаму канцлеру Карлу Станіславу Радзівілу, з вершам А. Рылеева «Сябрам» і іншымі. Прывезла фотаздымкі першай у нашай краіне вылічальнай машыны, якую сканструяваў ураджэнец Нясвіжа Якабсон. Машына зроблена чвэрць тысячагоддзя таму назад, выконвала чатыры арыфметычныя дзеянні. У Пушкінскім доме цікавілася, ці быў Пушкін у Нясвіжы, як пра тое сцвярджае легенда. Хаця дакументальнага пацвярджэння не знайшлося, але гэта вельмі зацікавіла супрацоўнікаў Пушкінскага дома.

Так паступова і сабраліся ў школьным музеі мастацтваў тысячы экспанатаў, сярод іх нямала унікальных. Музей стаў добрым памочнікам настаўніцкага калектыву ў выхаванні кэных жьіхароў.

КАГІЯ ВЫТОКАУ ТРОХ РЭК

Зіма пабяліла далікатным снегам і стрэхі хат, і дрэвы, і платы. Уздоўж вуліц намятаюцца цэлыя гурбы. А сняжынкі ўсё сыплюцца і сыплюцца. Яны іскрацца ў святле электрычных ліхтароў, і ад іх іскрыстасці марознае паветра становіцца звонкім, пругкім. У ім далёка чуваць вясёлае паскрыпванне снегу пад нагамі.

Жонка Барыса Дудкі, калгаснага каваля, пазнае крокі мужа, калі ён толькі калітку адкрывае. А вось і ён сам у клубах марознай пары. Яшчэ з парога гукае:

— Сёння рэпетыцыя!

— Зноў не паясі па-чалавечы? — клапоціцца кабета.

— Затое пець навучуся,— жартуе ён.

— Аднымі песнямі сыты не будзеш,— жонка палівае з кубка на шурпатыя мужавы рукі, а той, фыркаючы, мые сцюдзёнай вадой абпалены горнавым агнём і марозам твар.

Наскора перакусіўшы, Барыс Пракопавіч па-заліхвацку накідвае на галаву шапку і выходзіць на вуліцу. У гэты ранні вечар на ёй больш мужчын. I сур'ёзныя барадатыя мужы, і рухавыя юнакі з усёй Лані спяшаюцца ў клуб. Яны толькі што ад руля аўтамашын, ад станкоў, толькі што вярнуліся з поля і фермаў. Але ў іх столькі бадзёрасці і энергіі, што здаецца — яны пакінулі стомленасць на сваіх рабочых месцах.

Як заўсёды, амаль усе шэсцьдзесят чалавек сабраліся ў час. Выстраіліся на сцэне, нібы перад сапраўдным канцэртам. Уладзімір Пешкур, строгі, падцягнуты, становіцца перад хорам, узмахвае дырыжорскай палачкай — і песні робіцца цесна ў памяшканні.

Так пачалася адна з рэгіетыцый Ланскага мужчынскага хору перад чарговым выступленнем. I дзе б ні было гэтае выступленне—у Нясвіжы, Клецку, Мінску, па радыё ці тэлебачанні,— самадзейных артыстаў нязменна

будуць вітаць гарачымі апладысментамі, словамі шчырай удзячнасці. Будуць вітаць і дзякаваць, як рабілі гэта многа разоў,— за высокае майстэрства, за асалоду і цёплае пачуццё, якія абуджае ў людскіх сэрцах песня.

Слухаючы песні, чароўныя і мужныя, лірычныя і суровыя, жартаўлівыя і трагічныя, я не раз лавіў сябе на думцы: дзе вытокі такога выдатнага народнага майстэрства? I карцела даведацца, як паявіўся гэты першы ў Беларусі мужчынскі сельскі хор, хто пяе ў ім, як і чым жыве калектыў. А тут сустрэўся са старшынёй калгаса Уладзімірам Дзідзевічам.

— Бяда ў мяне,— напаўжартам гаворыць ён.— Хор ёсць, а гісторыю яго ніхто дакладна не ведае. Прыязджай, пагавары з людзьмі, пашукаем яго вытокі.

Нямала хат абышлі мы са старшынёй у вёсцы з ласкавай назвай Лань. Гутарылі са старэйшымі калгаснікамі, слухалі іх успаміны, разглядвалі пажаўцелыя фотаздымкі. Так па крупінках і сабралі гісторыю хору.

Ланцы здаўна славіліся ўмельствам і талентамі. Асабліва цягнуліся яны да песеннага і танцавальнага мастацтва. Своеасаблівай манерай выканання адрозніваліся абрадавыя песні і танцы. У іх жыва трапятала думка-жальба, думка-весялуха, думка-надзея. У песнях і танцах выказваліся скарга на гаротную долю, прага шчасця. Збяруцца, бывала, летнім вечарам хлопцы і дзяўчаты над ціхай рачулкай Лань і так запяюць, што ўсе лепшыя пачуцці душы пачынаюць трапятаць, зазыўна клікаць да нечага вялікага, харошага, светлага. Тады хочацца раскінуць крылы, як вольная птушка,— і ляцець, ляцець да гэтага светлага і харошага.

Толькі дзе яно, харошае, за якімі морамі?

— Ды на вашай жа зямлі ваша шчасце,— падказаў Вялікі Кастрычнік.— Ганіце ў каршэнь багацеяў і жывіце свабоднымі людзьмі.

Ланцы ўзяліся за зброю. У рэўком выбралі дастойных землякоў. Тады ў барацьбе за Савецкую ўладу вы-

значыўся настаўнік А. Пракапчук. Андрэй Якаўлевіч быў у 1919 годзе камісарам у Нясвіжы.

Да сённяшняга дня жывуць успаміны аб тых слаўных справах — аб змаганні з контрай, з нямецкімі акупантамі, аб падзеле памешчыцкай зямлі. I новыя песні загучалі тады ў Лані — «Варшавянка», «Віхры варожыя»...

Аднак воля аказалася кароткай. Неўзабаве Лань апынулася пад уладай польскіх паноў. Свабода ж была зусім побач: за некалькі кіламетраў ад вёскі праходзіла граніца, а за ёй — Саветы, там жылі інакш, будавалі заводы, клубы, стваралі калгасы, на роднай беларускай мове вучыліся дзеці. Ланцы ж заставаліся ў галечы і бяспраўі. Яны па-ранейшаму выказвалі свой боль і надзею ў песні. Толькі цяпер яна стала нечым большым, чым раней,— яна згуртоўвала людзей у калектыў.

— У той час у суседняй з намі, самай пагранічнай вёсцы Лявонавічы, стварыўся хор, які цяпер носіць званне народнага,— успамінае старэйшы ланскі спявак Міхаіл Калоша.— Хораша пелі лявонаўцы. Мы, моладзь, спецыяльна хадзілі слухаць ix. А нехта падаў думку: «Чаму нам не мець такога хору?»

I ў 1933 годзе ў Лані з'явіўся хор. Ён стаў гордасцю беларусаў, месцам групавання перадавых людзей, выказвальнікам нацыянальнай песеннай культуры. Кіравалі ім настаўнікі мясцовай школы. 3 асаблівай цеплынёй успамінаюць старэйшыя людзі Эдуарда Ласоўскага. Паляк па нацыянальнасці, ён палюбіў беларускую песню, прыязна ставіўся да мясцовага насельніцтва. Ён часта апранаў белую кашулю з нацыянальнай беларускай вышыўкай. За гэта на яго коса пазіралі калегі па працы, аднак ён не зважаў. Э. Ласоўскі працаваў настаўнікам і пасля памятнага верасня 1939 года. У пачатку вайны яго расстралялі гітлераўцы.

У першыя гады ў рэпертуары хору значыліся пераважна беларускія песні — папулярная тады «Люблю наш край», «Крапівушка» і іншыя. Гэта панам не падабалася.

Улады пачалі «выцягваць» хор на розныя ўрачыстасці — сельскагаспадарчыя святы ў Клецку, Баранавічах, на адкрыццё помніка А. Міцкевічу ў Навагрудку, а харыстам «рэкамендавалася» развучваць польскія афіцыйныя песні.

— Спачатку ўлады дазвалялі нам выконваць народныя творы,— расказвае калгасны каваль Б. Дудка.— Пасля, глядзім, то адну песню выкрасляць з рэпертуару, то другую. Ого-го, здагадаліся мь>, куды панкі гнуць.

Так вялося апалячванне хору. Затым у жыццё калектыву ўмяшаліся паліцыянты. Аднойчы група харыстаў уключыла радыёпрыёмнік і настроіла яго на маскоўскую хвалю. Толькі людзі паспелі заўсміхацца блізкаму слову, як з-за шафы выскачыў з лаянкай паліцыянт, які спецыяльна туды схаваўся: падслухаць і падгледзець.

— Я вам пакажу Маскву! — закрычаў ён.— У турме ўсіх згнаю!

A то клічуць у пастарунак Рыгора Чычку і Міхаіла Калошу.

— Гэта што вы там пеяце пра бальшавікоў?— крутнуў вачыма начальнік.

Аказваецца, яго разгневала песня, якая пачыналася куплетам:

Па бок нашай вёскі з чырвонага боку, Як вясна настала, чуем «ку-ку, ку-ку». Што зязюля кажа, адгадаць нам трудна. Але прыйдзе воля, хоць ідзе марудна.

— Волі з чырвонага боку захацелі?-—з'едліва спытаў паліцай.— А ў Картуз-Бярозе не жадаеце кукаваць?

Ледзь адкараскаліся ад бяды.

А прыйшла воля — і песні загучалі весела, бадзёра. Ох, як ажывілася пасля ўз'яднання заходніх абласцей з БССР ланская самадзейнасць! У яе ўліліся новыя сілы. Актыўнымі артыстамі сталі Грыша Галабурда, Зіна Чычка, Пятро Максімовіч, Грыша Ярашэвіч... Паявіліся кваліфікаваныя кіраўнікі.

— Да нас прыехаў з Мінска кампазітар Туранкоў,— успамінае адзін са старэйшых самадзейных артыстаў, цяпер дырэктар пачатковай школы Міхаіл Чычка,—Пад яго кіраўніцтвам мы рыхтаваліся да першай дэкады мастацкай самадзейнасці Беларусі.

Падрыхтаваліся добра. Выступілі ўдала. Асабліва праславіліся віхурнай «Ланскай кадрьіллю», якая з лёгкай рукі ланцаў і цяпер яшчэ выконваецца многімі самадзейнымі калектывамі рэспублікі.

Чакала захапляючая паездка ў Маскву. Але фашыстьі ўсё парушылі. Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Многія самадзейныя артысты з Лані ўзяліся за зброю. Загінулі, абараняючы Маскву, Міхаіл Калоша і Грыша Чычка. Некаторыя не вярнуліся з іншых франтоў, склалі галовы за волю ў баях партызан з гітлераўцамі.

Пасля вайны калектыў адрадзіўся. Кіраваў ім Генадзь Цітовіч, вядомы збіральнік песень, вучань Рыгора Шырмы. Беражліва захоўваліся традыцыі, але і новыя шляхі намячаліся. На аснове «Ланскай кадрылі» стварылі арыгінальную польку-вязанку. Яе з поспехам паказалі ў Маскве (паездка ў сталіцу ўсё ж адбылася).

Новы этап у развіцці ланскай самадзейнасці пачаўся ў 1962 годзе. Тады, у час падрыхтоўкі да другой дэкады мастацкай самадзейнасці рэспублікі, арганізаваўся мужчынскі хор. Ён стаў вяршыняй развіцця народных талентаў, у ім сабралася ўсё лепшае, што назапашвалася на працягу дзесяцігоддзяў. Новыя песні расказвалі аб сённяшняй шчаслівай долі.

Харысты спаяныя любоўю да роднай зямлі, любоўю да песні. Яны даражаць гонарам хору, сваёй прыналежнасцю да яго. Неяк адзін са спевакоў прыйшоў да старшыні райвыканкома са скаргай, што яго... адлічылі з калектыву.

— Як жа гэта так? — даводзіў ён.— Што ж мне цяпер рабіць?

Любоў кожнага спевака да свайго калектыву спрыяла

Таму, Што ён хутка праславіўся на ўсю рэспубліку. На другой і трэцяй дэкадах самадзейнага мастацтва хор адзначаны дыпломамі першай ступені. Ён узнагароджаны шматлікімі граматамі, каштоўнымі падарункамі. У яго адрас прыходзяць пісьмы з Масквы, /УУІнска, іншых гарадоў' Іх аўтары выказваюць харыстам шчырую ўдзячнасць за добрую песню.

...Каля вытокаў трох рэк стаіць вёска Лань. На яе ўскраіне сярод лугавой травы б'е срэбразвонная крынічка — пачатак Лані. Недалёка ад яе пачынаюць бруіцца Уша і Вынья. і так, як гэтыя рачулкі поўняць празрыстай вадой легендарныя Нёман і ГІрыпяць, так і Ланскі мужчынскі народны хор уносіць свежы струмень у развіццё самадзейнага мастацтва рэспублікі.

ЯК PACA НА ЛАНДЫШЫ

Міхаіл Сяўрук яшчэ раз правёў пэндзлем па палатне. Прыкінуў: «Цяпер, здаецца, добра». Адышоў ад карціны, сеў на табурэтку. I як заўсёды пасля заканчэння работы, задумаўся. Яшчэ часцінку сэрца ўклаў ён у тзор. Ды і нялёгка развітвацца з думкамі, якімі доўга жыў і якія пакідаеш на палатне, аддаеш людзям — на суд і на радасць.

Якой стала яна, чарговая яго карціна? Адной з лепшых, якія ён стварыў? На гэта ён не можа нічога сказаць. Ведае толькі, што ажыццявіў яшчэ адну сваю задуму. У «Трывожнай восені» мастак увасобіў даўні намер, паказаў простага чалавека ў барацьбе за Савецкую ўладу, за светлую будучыню.

А якая новая карціна па ліку? На гэта пытанне і сам Міхаіл Канстанцінавіч не адкажа. Ён пісаў усё жыццё.

Калі я пераехаў у Нясвіж, мне многа расказвалі пра Сеўрука. Гаварылі, што ён добры мастак, душэўны чала-

вёк. Аднак доўга не выпадала сустрэцца з ім. Міхаіл Канстанцінавіч тады працаваў у Мінску, у Нясвіж прыязджаў на выхадныя. Прычына сустрэцца надарылася, калі мне далі ў рэдакцыі заданне напісаць пра яго.

Міхаіл Сяўрук цёпла сустрэў мяне. Пажартаваў, што жывём у адным горадзе, а да сёння не пазнаёміліся. Ён паказаў сваю майстэрню — адзін з пакояў дома, у якім жыў. I стаў гідам у гэтым сваім «мастацкім музеі».

Праўду кажучы, я не чакаў убачыць гэтулькі выдатных палотнаў. Пра асноўныя з іх Міхаіл Канстанцінавіч расказваў падрабязней — пра задуму, гістор' ію напісання, прататыпаў.

Я злавіў сябе на думцы, што амаль ва ўсіх карцінах—так ці інакш — адлюстравана Нясвіжчына, Нясвіж. I зразумеў, што якую б карціну ні пісаў мастак, перад ім стаяў вобраз роднага краю.

Замілаванне да гэтага кутка Беларусі ён пранёс праз дзесяцігоддзі. Вось чаму родная прырода так пяшчотна адлюстравана ў яго творах. Натурай яму служылі цяністыя алеі Альбянскага лесапарку, парк санаторыя, цёплыя дажджы, ураджайныя нівы.

Колькі разоў хадзіў я па цэнтральнай алеі ў Альбе, захапляўся магутнымі разгалістымі дрэвамі, дыхаў пад імі густым і тугім халадком. А глянуў на «Альбянскую алею» Сеўрука — і ўбачыў яе па-новаму. Зноў адчуў, але неяк вастрэй, яе прыгажосць. У сэрцы абудзілася яшчэ мацнейшае, паўнейшае пачуццё. Знаёмы пейзаж убачыўся ў іншым святле, якое надаў карціне мастак. У тым, відаць, і выяўляецца адна з рысаў таленту, што ён выдае знаёмае нам у новым для нас успрыманні, з крышачку іншага, быц'.ам нязвыклага боку, ад чаго звычайнае становіцца ўзнёслым, паэтычным.

Нельга застацца абыяказым да карціны «Лес пад Нясвіжам». Тоўстыя, у добрыя два абхваты, елкі амаль не прапускаюць сонца. Густыя іх галіны паклалі на дол паўзмрок, у якім пахне хвояй, вільгаццю, грыбамі. Вось пад

гэтай ялінай, здаецца, падняў я карычневага мацуна-баравіка. А пад той, выразна помню, насыпана мноства лушчаных шышак: вавёрка ласавалася.

Як прыемна, што ўмее чалавек так далікатна абудзіць думку, выклікаць успамін і светлае, як раса на ландышы, пачуццё. Менавіта такое адчуванне не пакідала мяне ў майстэрні Міхаіла Сеўрука.

Эцюдам «Бэз» ён вярнуў мяне ў той дрыготкі вясновы надвячорак, калі я, юнак, дзівіўся, нібы ўпершыню ўбачаньім, кустом бэзу. А «Чырвоныя вяргіні» напомнілі агародчык каля дому. I маці. Яна сонечным ранкам рэжа мне кветкі на букет, які я панясу ў школу.

Карціны, эцюды... Сотні іх у Міхаіла Канстанцінавіча. I ўсім уласціва адно — выразнасць задумы і дакладнасць яе вырашэння.

Я сказаў пра гэта Міхаілу Канстанцінавічу. Ён усміхнуўся і адказаў, што прыкладам яму заўсёды былі вялікія рускія жывапісцы. I дадаў:

— А яшчэ я ўдзячны лёсу за тое, што ён даў мне ў настаўнікі ў час вучобы ў Вільні выдатных мастакоў Рушчыца і Сляндзінскага.

Міхаіл Сяўрук скончыў Віленскі універсітэт у часы буржуазнай Польшчы, у 1932 годзе. Маладыя парыванні юнака прасіліся на прастору. Ён, увасабляючы іх, ілюстраваў зборнік вершаў Максіма Танка «На этапах». Паліцыя канфіскавала кнігу, на вокладцы якой быў намаляваны штых польскага жаўнера, што закрыў беларусу свет. Затым ілюстраваў зборнік вольналюбівых твораў Міхася Машары.

Міхаіл Канстанцінавіч цёпла расказваў пра той час. Вільнюс тады быў прыцягальнай сілай для многіх перадавых людзей. У ім жыло нямала дзеячаў беларускай культуры, якія бачылі будучыню ва ўз'яднанні Заходняй Беларусі з БССР.

Часткай барацьбы за гэта была барацьба за стварэнне беларускага нацыянальнага мастацтва. М. Сяўрук ак-

тыўна ўдзельнічаў у ёй, у змаганні народа за свае сацыяльныя і нацыянальныя правы. Ён стаў адным з арганізатараў «Віленскага таварыства мастакоў», афармляў кнігі і часопісы на роднай мове.

Мастак назаўсёды застаўся верным ідэі, якую ўвасобіў у першых сваіх работах. Уся яго творчасць была прысвечана адлюстраванню спраў і думак чалавека-працаўніка. Глыбокага рэалізму прытрымліваўся ён у паказе падзей, чалавечых характараў. У шэрагу карцін адлюстраваны важныя, этапныя моманты з жыцця працоўных былой Заходняй Беларусі.

Суровым подыхам вайны вее ад «Партрэта партызана». Твар народнага мсціўца засяроджаны, мужны. Рука — на зброі. Ён — гэта народ, ён —сама помста...

Пафасам мірнай працы, як і многія іншыя творы, напоўнена карціна «Малацьба лёну». У постацях кабет, што завіхаюцца каля малатарні,— жвавасць, энергія. Людзям у калектыве працуецца лёгка, весела. Карціна атрымалася прасторная, светлая.

Персанажы такіх карцін маюць сваіх прататыпаў. Многія жыхары Нясвіжа пазіравалі мастаку, які ўбачыў у сваіх земляках тыповыя рысы беларусаў—людзей працавітых, прыгожых душой, чулых і гордых.

Пра многае гаварылі мы з Міхаілам Канстанцінавічам у час першай сустрэчы. Зайшла гутарка і пра выстаўкі яго твораў. Яны паказваліся ў Маскве, Варшаве, Беластоку, Мінску.

Удалася выстаўка і ў Нясвіжы, якая неўзабаве была арганізавана ў Доме культуры. Яе наведала шмат народу. Міхаіл Канстанцінавіч быў задаволены.

Пайшоўшы на пенсію, ён застаўся ў Нясвіжы, у якім пасяліўся ў 1939 і пражыў сорак год. Мы даволі часта сустракаліся. To ён няспешна прагульваўся з жонкай ціхім надвячоркам па горадзе, то крочыў з магазіна з гаспадарчай сумкай, то спяшаўся з прыладамі мастака ў парк.

Яго вабіла чароўная прыгажосць паркаў і маляўнічых азёраў, экзатычных архітэктурных помнікаў. Натхнёны хараством роднай зямлі, мастак працаваў над серыяй гравюр аб выдатных мясцінах горада. У гравюрах адлюстраваны і Слуцкая брама, і палац, і іншыя непаўторныя куткі Нясвіжа і яго ваколіц.

Творчасць М. Сеўрука, праўдзівая і светлая, стала набыткам мастацтва Беларусі.

НА ВЕТРЫ ЖЫЦЦЁВЫМ

Здаецца, зусім нядаўна было застолле, што наладзіў Паўлюк Прануза з выпадку свайго пяцідзесяцігоддзя. Сабраліся яго нясвіжскія сябры, прыехалі пісьменнікі з Мінска — Анатоль Астрэйка, Мікола Татур, Мікола Хведаровіч, Уладзімір Шахавец. Калі жадалі юбіляру шчасліва сустрэць чарговую круглую дату, міжволі падумалася: не скора тое будзе.

Аднак і яе адсвяткавалі. Урачыста. У Доме культуры. Прыемна было, што ў твайго сябра свята, хацелася пажадаць яму шмат гадоў жыцця. I разам з тым трывожыла, што жыццё бяжыць так імкліва, што ўжо, як заведзена, належыць азірнуцца на шлях юбіляра.

Пазнаёміўся я з Паўлюком Пранузам у 1962-м. Тады мяне накіравалі ў Нясвіж уласным карэспандэнтам абласной газеты. Праз колькі дзён пасля першай нашай сустрэчы ў рэдакцыі раённай газеты спаткаліся выпадкова каля пошты. Павел Кузьміч запрасіў да сябе.

Вуліцы добра засыпала снегам. Каля Слуцкай брамы намяло цэлыя гурбы. А далей — снежная роўнядзь, іскрыстая і шырокая. Немагчыма было глядзець на снег: так ён ззяў у промнях яркага сакавіцкага сонца.

Мы пайшлі па снежнай раўніне нацянькі. Павел Кузьміч спытаў:

— А ведаеш, што пад намі в,озера?

Мы спыніліся. Я паглядзеў навокал. Адсюль, з сярэдзіны возера, якое дзеліць горад на дзве часткі, ён здаваўся казачным. Удалечыні, на гары, стаяў палац Радзівілаў. злева ад яго — фарны касцёл, недалёка — Слуцкая брама, за ёй — ратуша... Даўніна, даўніна.

Глыбокая і вузкая сцежка прывяла на Новае месца. Падышлі да асабняка, абгароджанага плотам.

— Вось мая «рэзідэнцыя»,— паказаў рукой Павел Кузьміч і, абіваючы на высокім ганку снег са сваіх чаравікаў, запрасіў:— Заходзь, заходзь, паглядзі, як я жыву.

— Відаць, нядрэнна. Хата — як звон. Сад — сама ў сіле. Ды злы сабака на ланцугу,— пажартаваў я.

— Ведаеш,— крыкнуўшы на сабаку, каб не брахаў, сказаў Павел Кузьміч, усміхнуўшыся,— люблю пакапацна вясной у градах, пасядзець раніцай пад яблыняй. Наогул — люблю цішыню. А тут ціха, дамоў мала, возера побач... А ў муры не хачу! He, не. браток! He,— закруціў адмоўна галавой, нібы хто сабраўся перасяляць яго зараз жа.

Дома ён паставіў на стол талеркі з салам, вараным мясам, квашанай капустай, марынаванымі памідорамі, бутэльку «Маскоўскай».

— 3 якой нагоды? — пытаю.

— Ат,— махнуў рукой,— старэю, сёння ўжо сорак чатыры.

— Чаму ж оаней не сказаў? — пакоыўдзіўся я.

— Навошта? — засмяяўся.— Ты пайшоў бы ў магазін нейкі падарунак шукаць. А так пасядзім — ды ўсё. Адзначаць я не збіраўся, людзей не клікаў, дата ж радавая. Нават, як бачыш, жонка на оабоце.

Гутарка атрымалася шчырая. За некалькі гадзін пра многае пагаварылі. Я шмат даведаўся пра Паўла Кузьміча.

Нарадзіўся ён у вёсцы Вылева каля Добруша. Перад самай вайной скончыў Гомельскі педагагічны інстытут.

і трапіў дваццацітрохгадовьі юнак не ў клас вучыць дЗйцей, а на фронт.

— Адбухаў я па франтавых дарогах ад пачатку да канца,— пацерабіў рэдзенькі светлы чуб Павел Кузьміч і па-дзіцячы бестурботна засмяяўся:— Аж не верыцца, што выжыў у такім пекле.

Вайна пакінула і цяжкі след страт, і радасць перамогі. Павел Кузьміч і ў той дзень, і пасля часта прыгадваў эпізоды з франтавога жыцця. Многія з іх ляглі ў аснову вершаў. У іх, напісаных і ў акопе—па свежых слядах падзей, і праз шмат часу пасля, калі перажытае бачылася здалёк і было асэнсавана, адлюстраваны думы, перажыванні, імкненні воіна, які змагаўся за Радзіму. Ад першых дзён крыўднага адступлення —

He глядзелі мы ў вочы жанчынам.

Нам выносілі хлеб і сала — Браць сумленне забараняла —

да гордага і гераічнага:

He экскурсантам, а салдатам, Абпаленым агнём баёў, 3 гранатамі ды з аўтаматам На дах рэйхстага я ўзышоў.

А паміж гэтымі імгненнямі хапала ўсяго. Асабліва запомнілася Пранузу Курская дуга. Ён, артылерыст-«саракапятчык», апынуўся ў самым цэнтры тытанічнай бітвы.

— Такога жаху я нідзе не бачыў,— расказваў Павел Кузьміч.— Мне выпала змагацца каля вядомай Прохараўкі, дзе грымела найвялікшая ў гісторыі танкавая баталія. Гэтыя словы, зрэшты, сталі ўжо звычайнымі. А для мяне за імі — шматдзённая неверагодная работа. He ведаю, адкуль у людзей бралася сіла. He было калі ні паесці, ні паспаць хоць хвіліну. Шмат дзён і начэй зямля была ў агні, з-за дыму не бачылі сонца. Стомленыя, брудныя, аглохлыя і аслепленыя, людзі не адступалі. Біліся не на жыццё, а на смерць.

Павел Кузьміч памаўчаў, нібы аглядваючы праз далячынь поле бою каля Прохараўкі, уздыхнуў:

— Шмат народу палягло, але перамаглі.

У вершы «На Курскай дузе» Прануза напісаў:

Праз пшаніцу рушылі ў атаку.

А насустрач нам свінцовы град.

Кожны колас важкім зернем плакаў, Паратунку просячы ў салдат...

Затым яшчэ былі доўгія і страшныя дарогі вайны. Павел Кузьміч удзельнічаў у штурме Берліна. Ён узнагароджаны ордэнам Славы, медалямі.

У ціхі Нясвіж Пранузу закінуў лёс пасля дэмабілізацыі. Усе гады, аж да пенсіі, ён настаўнічаў. Выкладаў беларускую мову і літаратуру.

Павел Кузьміч ні ў чым не любіў шаблону— ні ў педагогіцы, ні ў жыцці, ні ў паэзіі. Ва ўсім стараўся ісці ад рэальнасці, ад мэгазгоднасці, рабіў так, як падказвала сэрца. Менавіта гэта, здаецца мне,— адна з найбольш хара.ктэрных яго рысаў і як чалавека, і як паэта.

А з рэальнасцю ён сутыкаецца штодзённа. Фактаў для асэнсавання ў яго — хоць адбаўляй. Паэт не абмяжоўвае сваё існаванне работай у школе ды хатнімі турботамі. Няма ў Нясвіжскім раёне калгаса ці саўгаса, дзе ён не бываў шмат разоў, дзе не абагачаўся ўражаннямі, матэрыялам для роздуму, абагульненняў. Пасля такіх паездак звычайна з'яўляюцца ў перыядычных выданнях нарысы, артыкулы.

— Наўрад ці выдумаеш сітуацыі лепшыя, чым стварае само жыццё,— дзяліўся аднойчы сакрэтамі творчасці Павел Кузьміч.— Яно такое багатае на розныя праявы, характары, што толькі ўмей назіраць ды паспявай адбіраць іх для твораў.

У Пранузы нямала дакладных апісанняў канкрэтных мясцін. Нясвіжане лічаць, што кнігі вершаў «У дальнім раёне», «Mae землякі», «Родныя мясціны» напісаны пра Нясвіжчыну і яе людзей.

Ты разлёгся ўтульна, шырока, Старажытны і юны Нясвіж, I празрыстымі зрэнкамі вокан У блакітнае неба глядзіш.

Разбягаешся стрэламі вуліц, Узнімаеш да сонца муры. За стагоддзі цябе не сагнулі Непагодлівыя вятры.

Чуў з Усходу свабоды ты голас, I не хмарыў надзей тваіх сон. Гадаваў сваю песню тут Колас, Сеяў праўду тут Будны Сымон.

Павел Кузьміч моцна палюбіў Нясвіж. Калі ў яго надарылася магчымасць пераехаць у большы горад, ён адмовіўся.

— Падумаў, падумаў,— гаварыў ён,— і не захацеў. Нашто? Тут прывык. Тут свае людзі. Усе мяне ведаюць, і я ўсіх ведаю. Ды і гарадок прыгожы.

За адзінаццаць гадоў жыцця ў Нясвіжы я неаднойчы блукаў з Паўлам Кузьмічом па вузкіх вуліцах, па парку, над маляўнічымі азёрамі. Мы шмат гутарылі пра гісторыю Нясвіжа, пра вядомых людзей, якія нарадзіліся ці жылі тут, пра добрыя традыцыі.

Гэтыя традыцыі Прануза падтрымлівае. Кіруючы літаб'яднаннем пры райгазеце, ён памагае маладым літаратарам, рыхтуе да друку літаратурныя старонкі.

— У мяне ад сустрэч з Паўлюком Пранузам засталося самае прыемнае ўражанне,— прызнаўся мне неяк паэт маладога пакалення Мікола Маляўка, які пэўны час працаваў у нясвіжскай рэдакцыі.— Гутаркі з ім аб літаратуры, аб творчасці прымусілі мяне на многае паглядзець інакш, памаглі глыбей асэнсаваць ролю паэта ў грамадстве.

Чула ставіўся Прануза да Івана Гурбана — чалавека ў гадах, без вялікай адукацыі, але з талентам. Нядаўна Гурбан выдаў кнігу вершаў для дзяцей. Я не раз быў,

калі можна так сказаць, сведкам нараджэння яго твораў. Пры сустрэчы ён неаднойчы гаварыў:

— Напісаў вось нешта, паслухай.

Голас Паўла Кузьміча гучаў ціха, з мяккай хрыпатой. Чытаў ён няспешна, выразна.

He люблю пакручастае сцежкі,

Ціхае, санлівае ракі,

Твару — без вясёлае ўсмешкі, А сустрэч — без поціску рукі,

Хмары — без маланкі і без грому, Лесу — без птушыных галасоў...

He жадаю госцем быць у доме, Дзе ні песні, ні прыветных слоў.

Іншым разам той жа Павел Кузьміч заклапочана сказаў:

— Папрасілі ў райкоме напісаць чатырохрадкоўе, каб высечы на помніку воінам і партызанам, якія загінулі ў вайну. Трэба выкласці сутнасць, аддаць у некалькіх словах даніну павагі смелым і мужным людзям.

Праз колькі часу паэт прачытаў мне чатырохрадкоўе. Цяпер яно, напісанае золатам на пастаменце, асвятляецца промнямі Вечнага агню:

Зямны паклон вам, мужныя салдаты, Багатыры Радзімы дарагой.

Імёны вашы мы шануем свята, Яны навекі ў памяці людской.

Колькі я ведаю Паўлюка Пранузу, ён заўсёды — на ветры жыццёвым, імкнецца ў гушчыню жыцця.

I заўсёды жыў і жыве інтарэсамі літаратуры. У Нясвіжы для гэтага спрыяльныя ўмовы. У горад часта прыязджаюць пісьменнікі, многія адпачываюць у санаторыі. Павел Кузьміч сустракаецца з імі.

Калі прыехаў у санаторый Аркадзь Куляшоў, Павел Кузьміч наведаў яго. Некалькі дзён ён быў пад уражаннем той сустрэчы. Гаварыў пра Аркадзя Аляксандравіча як пра выдатнага паэта, чулага чалавека,

— Але ж ён вельмі хворы,— сумна казаў Прануза.— Проста боязна, што можна страціць такога паэта.

He выпадкова ён напісаў тады радкі:

Я жадаю, каб дарога Працягнулася даўжэй, Каб не зналі стомы ногі, Каб не згас агонь вачэй.

I ён спяшаецца жыць, працаваць. У сямідзесятыя гады ім шмат напісана твораў. Ён ездзіў не толькі па Беларусі, але і па краіне — пабыў на цаліне, у Крыме, на Каўказе.

Апошнім часам мы бачымся рэдка. Аднойчы Павел Кузьміч весела прызнаўся:

— Часу ў мяне, пенсіянера, хапае. I задум нямала. Стараюся здзейсніць іх.

РОДНЫМІ СЦЕЖКАМІ

ВЕЛІЧ ЗВЫЧДЙНДГД

Старшыня калгаса «Слава» Міхаіл Макаўчык, з якім аб'ехалі амаль усю гаспадарку, завярнуў машыну на лужок. Кабеты, што рассцілалі лён, адпачывалі, пасеўшы на траве. I мы, прывітаўшыся, таксама селі на густы мурог.

— А што там, старшынька, на Блізкім Усходзе дзеецца?

Гэта спыталася поўная, вясёлая кабета. Але спыталася з трывогай.

Старшыня расказаў аб апошніх паведамленнях.

Пасуровелі твары калгасніц.

— Каб хаця абышлося без вайны,— уздыхнула хударлявая, з маршчыністымі шчокамі.

•— I што ім трэба, гэтым буржуям?

— He ведаюць яны, жанчынкі, што такое гора,— разважыла трэцяя, відаць, паважаная ўсімі, можа, звеннявая.— Мы аж да сёння без мужыкоў жывём. Колькі нагараваліся, пакуль дзяцей на ногі паставілі. А цяпер во ўнук у арміі...

Губы яе сцяліся, вочы заміргалі часта-часта. Яна змоўкла.

Згадалася перажытае. Добрая палова майго дзяцінства — з сямі да трынаццаці — выпала на ваенныя гады. Упершыню я «панюхаў пораху» ў верасні 1939, калі завязаўся каля нашай хаты бой паміж паўстанцамі, якія ўзялі гарадок у свае рукі, і польскімі салдатамі, што прыбылі разграміць іх. Затым напад фашыстаў, акупацыя, баі партызанаў з немцамі. Спаленыя вёскі, павешаныя людзі. I — вызваленне.’ Усё гэта помніцца да драбніц...

Сонца на захадзе. Густы блакіт неба. Смалісты хвойнік побач. Пах льняной трасты.

Якое ўсё звычайнае! I пачуцці людзей — сціплыя, шчырыя. У іх такое натуральнае жаданне — абы было мірна.

I як гэта ўсё кранула — менавіта натуральнасцю, чалавечнасцю. Востра-востра адчулася людская прага жыцця. У гэтых незнаёмых кабетах, упершыню ўбачаным пейзажы ўявілася ўся наша Радзіма.

ДАРАГІ АЎТОГРАФ

Праездам я апынуўся ў Аношках. Звычайная вуліца, размешаная ў дождж аўтамашынамі, трактарамі, а пасля падсохлая, закарэлая. У агародах паласатыя гарбузы — як падсвінкі. Пахне яблыкамі, зжатым бульбоўнікам, агурэчнікам.

А вунь той дом мне знаёмы. Стаіць ён у засені высокіх ліп. 3 вуліцы яго ахінаюць кусты бэзу, язміну. Лаўка пад вркнамі, на якой мы тады сядзелі,,,

Заглянеш іншы раз нечакана ў куток, дзе бываў paHen,— і напльівуць успаміны. I прыгадаеш падзеі, людзей, якія нечым уразілі...

Выпадкова я даведаўся, што ў Аношках у часе акупацыі жыў Пеця Клыпа. Прыехаў ён пасля гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці.

Ну, як не пабываць там? У доме, што стаіць у засені тых вьісокіх ліп, Васіль Ціхонка расказаў пра Пятра.

Праз колькі часу, як фашысты дайшлі да Нясвіжчыны, паявіўся ў Аношках хударлявы падлетак. Ён ішоў на ўсход і, знямоглы ад дарогі, ад перажытага, прыпыніўся тут. Жыў у Ціхонкаў, у чужых, як жылі многія дзеці, якіх асіраціла і параскідала па свеце вайна.

— Спачатку Пятрок быў не вельмі гаваркі,— расказваў Васіль Васільевіч.— Пасля пасмялеў, пачаў выказваць свае адносіны да ворагаў. Усё збіраўся ў партызаны. Ды куды было ісці яму, малому? Аднак аб сваім удзеле ў абароне Брэсцкай крэпасці не ўспамінаў ні разу.

Так і жыў ён, дапамагаючы па гаспадарцы. Але фашысты схапілі яго і адправілі ў Германію. Аб лёсе хлопчыка расказана ў кнізе С. Смірнова «Героі Брэсцкай крэпасці». Яму прысвечаны цэлы раздзел «Пётр Клыпа». Маленькі салдат-музыкант праявіў у часе абароны цытадэлі сапраўднае геройства...

У той дзень В. Ціхонка капаў з аднавяскоўцамі торф на балоце. Неяк непрыкметна паявіліся каля іх двое мужчын.

— Дзе тут Васіль Ціхонка? — спытаўся маладзейшы.

Васіль Васільевіч глянуў на яго і ахнуў:

— Пятро?! Клыпа?!

Мужчыны доўга ціснулі адзін аднаму рукі, абнімаліся. Легендарны абаронца Брэсцкай крэпасці пазнаёміў Ціхонку са сваім спадарожнікам—вядомым савецкім пісьменнікам Сяргеем Смірновым.

— Проста не верылася,— расказваў В. Ціхонка,— што перада мной той самы Пятрусь, які пад адной стра-

хой з намі пражыў шмат месяцаў, і чалавек, які гэтак шмат зрабіў, каб адшукаць герояў Брэста.

Затым была шумная і радасная бяседа за накрытым сталом. Прыгадалі мінулае, расказалі пра сябе, пра жыццё пасля расстання. Развіталіся шчыра і цёпла, абяцалі пісаць лісты. Васіль Васільевіч, яго жонка і бацька выйшлі праводзіць гасцей, доўга глядзелі ўслед машыне, на якой яны паехалі.

У руках Васіль трымаў кнігу ў чырвонай вокладцы — «Героі Брэсцкай крэпасці». Ён адгарнуў і яшчэ раз з хваляваннем прачытаў: «Сям'і Ціхонкі, якая ў 1941 годзе прытуліла хлопчыка—героя Брэсцкай крэпасці Пецю Клыпу і памагла яму. Па-сяброўску і з удзячнасцю ад аўтара на памяць аб нашай сустрэчы. С. С. Смірноў».

3 таго часу В. Ціхонка не прапускаў ніводнага выступлення пісьменніка па тэлевізары. А кніга, падораная Смірновым, прайшла ледзь не праз кожны дом у вёсцы: усім хацелася прачытаць менавіта гэту, з аўтографам...

3 ДОБРЫМІ ЛЮДЗЬМІ

Іду па роўнай, як струна, вуліцы Снова. Будынкі — нібы на падбор: прасторныя, светлыя. Іх густа абступаюць маладыя сады. Абапал вуліцы таксама пладовыя дрэвы.

Ад абжытых, у прысадах, вуліц вее спакоем, лагоднасцю. Разам з тым неяк асабліва рэальна адчуваеш сілу і энергію людзей, якія тут жывуць — гэта ж іх рукамі ўсё зроблена.

А вось і хата, пра якую мне гаварылі ў калгаснай канторы. Кабета і мужчына носяць кафлі, згружаныя ля варот. Пытаюся, ці тут жыве Феафанія Гаспадыніч.

— Тут, тут,— адказвае мужчына і з цікаўнасцю, ула-

сцівай вясковым людзям да незнаёмага чалавека, пытаецца:

— А хто вы будзеце?

Выходзіць гаспадыня. Знаёмімся. Кажу, што я з газеты, што хачу расказаць людзям пра яе работу, пра яе.

— Ото жонка! — жартаўліва крыўдзіцца Іван Іванавіч.— Я больш за яе на ферме раблю, а да мяне ніхто не едзе. А да яе, глядзі ты...

У кватэры рамонтны беспарадак. Мы хутка знаходзім агульную мову. Феафанія Вікенцьеўна і Іван Іванавіч — людзі гаваркія, любяць жарт.

— To хваліся ўжо, хваліся,— падахвочвае муж.

— А што тут хваліцца? Працую паціху, ды ўсё.

Бачу, што кабета збіраецца з думкамі. Каб даць ёй магчымасць супакоіцца, пытаюся ў гаспадыні аб жыццібыцці. Абое яны, муж і жонка,— тутэйшыя, жылі на хутары каля суседняй вёскі Хвоева.

— Раней Іван быў парабкам у пана. У 1939, пасля вызвалення, прыдбаў пару гектараў зямлі. Тады і мяне знайшоў,— усміхаецца жанчына. Усміхаецца цёпла, сардэчна. А мне здаецца, што ў гэтай шчырай усмешцы, у лагодных вачах прамільгнуў успамін пра яе і Іванаву маладосць, пра іх каханне.

Я глянуў на дачку Феафаніі Вікенцьеўны Таню — вельмі падобная да маці, толькі высокая і тонкая...

— Наша мама лепш працуе, чым расказвае,— гаворыць яна.

— Можа і так, дачушка,— згаджаецца маці.— Я Ma­na вучылася навукам, усё маё жыццё ў рабоце. Але грэху ў гэтым няма: скажу, як умею.

У хату зайшла сяброўка Феафаніі Вікенцьеўны, даярка Надзея Ждан — абветраная, смуглявая, апранутая ў фуфайку. Гаспадыня таксама накінула рабочую адзежыну.

— Прабачце, нам на ферму пара...

Мы разам крочым нацянькі. За далінай — дзесяткі пабудоў: фермы, склады, гараж, майстэрня.

— Усё мяняецца,— задуменна зазначае Надзея і звяртаецца да мяне:— Бачылі, як харашэе наш Сноў?

Асфальтаваныя сноўскія вуліцы, новы Палац кулыуры, двухі трохпавярховыя жылыя дамы з усімі бытавымі выгодамі ў іх: газам, цэнтральным ацяпленнем, водаправодам, каналізацыяй — бачыў я ўсё гэта. I ўсё ж прыемна слухаць, якую ацэнку гэтаму даюць калгасніцы.

— А раней жа, за панамі, без хлеба сядзелі,— гаворыць Надзея Ждан.

— Ты маладзейшая, менш помніш, а я сама зялёнае жыта жала і варыла, бо есці не было чаго.

Кабеты наперабой, быццам хто пярэчыць ім, даводзяць, як непазнавальна палепшала хлебаробскае жыццё.

Усё-такі праўда, што жыццё — выдатны агітатар. Як разумна мяркуюць даяркі пра сённяшні дзень! Размову павялі не аб чымсьці асабістым, а пра асфальт, Палац культуры, пра жыццё ўсяго сяла.

...Надвячорак. Чакаю аўтобуса. Ружовае сонца хаваецца за дахі дамоў, нібы хоча апошні раз глянуць на маляўнічую вёску.

Звычайная журналісцкая паездка, якіх было шмат. Але кранула, выклікала роздум. Значыць, сустрэўся з добрымі людзьмі.

СТАЎ СЫНАМ БЕЛАРУСІ

Беленькі домік стаіць у глыбіні двара, у садку. Сустрэў мяне высокі мужчына з сівізной у валасах і маладымі вачыма. Голас у яго чысты, спакойны:

— Заходзьце, прашу.

У невялікім пакоі ўтульна, чыста. Кажу Івану Каліна-

вічу, што газета хацела б надрукаваць расказ, як ён звязаў свой лёс з Беларуссю.

Іван Калінавіч на хвіліну задумаўся, відаць, акінуў позіркам сваё доўгае жыццё.

Нарадзіўся I. Волкаў у вёсцы Чапяларэ, што прытулілася каля Радопскіх гор. Сёння Чапяларэ— даволі вялікі прамысловы горад новай Балгарыі. А тады ў вёсачцы жылі пераважна сяляне. Аралі зямлю, гаравалі. У краі, дзе так шмат сонца, не было шчасця. I ён, падлетак, падаўся шукаць яго ў белым свеце.

У гарадку Асянград уладкаваўся вучнем кандытара. Працаваў толькі за харчы і начлег. Падружыўся з рэвалюцыйна настроенымі рабочымі, якія змагаліся за народнае шчасце. У 1906 годзе ўступіў у прафсаюз. Праз чатыры гады стаў членам сацыял-дэмакратычнай партыі (цеснякоў). Палітычная работа ў масах, удзел у забастоўках загартоўвалі юнака. Яму давялося слухаць выступленні Дзімітрава, Благоева.

Пасля службы ў арміі Івану не ўдавалася ўладкавацца на работу. Паехаў у Швейцарыю, у Базель. Быў кандытарам. Аднак работа не задавальняла, і плацілі мала. А тут пайшлі чуткі: у Паўночнай Амерыцы патрэбны рабочыя рукі.

I Волкаў падаўся ў Канаду. У Гамільтане, каля Таронта, работы наогул не аказалася. Перабіваўся выпадковымі заработкамі. Жыў у аднаго беларуса з Міншчыны, які меў свой домік. Толькі праз паўтара года, у 1915, атрымаў пастаянную працу.

Лютаўскую рэвалюцыю ў Расіі сустрэў радасна. У горадзе адбыўся вялікі мітынг. Словы аднаго прамоўцы асабліва запомніліся Івану Калінавічу. Той сказаў, што за лютаўскай рэвалюцыяй павінна паследаваць другая, сацыялістычная. Волкаў зразумеў мэту бальшавікоў, сэнс іх барацьбы. А канчаткова адкрыў яму вочы Джон Рыд, карэспандэнцыі якога друкаваліся ў некеторых амерыканскіх газетах.

Неўзабаве Іван Калінавіч за палітычную дзейнасць апынуўся ў лагеры, за калючым дротам. Там было нямала сацыял-дэмакратаў розных нацыянальнасцей, і ён прайшоў нядрэнную школу.

Калі ў 1920 годзе яго вызвалілі, ён меў права ехаць у любую краіну, у тым ліку і ў Балгарыю. Аднак рашыў, што яго месца—у Савецкай Расіі, дзе зможа практычна будаваць сацыялізм. Ён ведаў, што ў Расіі цяжкае становішча, аднак гэта не спыніла: Іван Калінавіч верыў у светлы дзень сацыялізму.

У маі Волкаў быў у Ленінградзе, а неўзабаве — у Мінску. Прызначылі яго дырэктарам дома дзіцяці. У 1923 годзе прынялі Івана Калінавіча кандыдатам, a праз год — членам партыі бальшавікоў. Пасля заканчэння рабфака думаў паступіць у медінстытут, але паслалі аднаўляць крухмальны завод у Крупіцкі сельсавет каля Мінска. 3 таго часу працаваў на розных крухмальных заводах.

У пачатку вайны з фашыстамі быў на фронце, затым дэмабілізавалі па старасці. Сын Івана Калінавіча Віктар, лётчык, загінуў у паветраным баі з гітлераўцамі.

Пасля вайны накіравалі I. Волкава дырэктарам крухмальнага завода ў Сноў. Тут і прыжыўся ён. Атрымаў персанальную пенсію. Жонка таксама пенсіянерка. Малодшы сын стаў слесарам на маслазаводзе ў Нясвіжы, а дачка—настаўніцай у Маскве.

Ідэі Леніна, Кастрычніцкая рэвалюцыя вызначылі лёс I. Волкава, прывялі яго ў краіну сацыялізму, зрабілі будаўніком новага грамадства, далі другую Радзіму, якую ён палюбіў, як сваю сонечную Балгарыю.

А Балгарыю Іван Калінавіч не забыў. Ён з'ездзіў туды ў госці, наведаў сваякоў, пабыў у Чапяларэ.

— Цяпер чакаю пляменніка,— расказваў I. Волкаў.— Няхай прыедзе сюды, паглядзіць на Сноў, на Беларусь, пабудзе ў Маскве.

НЕКАЛЬКІ ХВІЛІН ШЧАСЦЯ

Аўтобус крануўся — і аднекуль з глыбіні яго пачулася ціхая музыка. Я азірнуўся. На апошнім сядзенні высокі мужчына схіліўся над баянам. Ён прабег па ладах доўгімі сухімі пальцамі, потым падняў галаву, абвёў хуткім позіркам пасажыраў. Яго вялікія, са смяшынкай вочы нібы прасілі дазволу расцягнуць мяхі шырэй.

— Што-небудзь такое... лірычнае,— папрасіла прывабная дзяўчына і хораша ўсміхнулася.

I музыка ўсміхнуўся — задуменна, лагодна. Усмешка так і не сыходзіла з ягоных вуснаў, а думкі, мусіць, паляцелі далёка-далёка. Мужчына яшчэ раз, быццам забаўляючыся, прабег па клавіятуры — і паланезу Агінскага стала цесна ў аўтобусе.

Мы якраз пад'язджалі да старажытнай Слуцкай брамы ў Нясвіжы. Праскочылі яе — і злева заблішчэла люстэрка возера, а за ім, на ўзвышшы, як казачны, паўстаў даўні палац. Тут, як ніколі раней, я адчуў бясконцую вечнасць цудоўнай музыкі.

Мелодыя лілася ў сэрца. Ад паўнаты яе кожны, мне здалося, стаў прыгажэйшы: і прывабная дзяўчына, якую ў думках я назваў ласкавым імем Святлана, і дзядок з пасівелымі натапыранымі вусамі і смешным кірпатым носам, і немаладая ўжо кабета....

— Ах, хораша іграе! — паварушыў вусамі дзядок.

Святлана зачырванелася, заіскрылася. Яна глядзела шырока адкрытымі вачамі, і было ў іх столькі захаплення, столькі непасрэднасці і радасці.

Нават вадзіцель узрушыўся, заўсміхаўся. У люстэрку быў відаць яго пасвятлелы твар, і, каб не трэсці музыку, асцярожней павёў машыну.

Аўтобус мінуў гарадскую ўскраіну.

Дарога Нясвіж — Клецк — суцэльны калідор са стромкіх таполяў. Дрэвы стррйньія, нібы гвардзейцы на парадзе.

Музыка найграваў мелодыі песень з кінафільмаў. Яго пяюн-баян загадкава і даверліва расказваў, як пад крылом самалёта раскінулася зялёнае мора тайгі. А я глядзеў на бор, што застыў у дрымотнай тузе злева ад дарогі,— і было спакойна, добра на душы. Любоў да гэтых мясцін, да ўзгоркавых палёў, да блакітнага неба даўно запаланіла мяне. Я неаднойчы хадзіў тут ад вёскі да вёскі, гутарыў з людзьмі, спазнаваў іх жыццё і думкі. I цяпер згадваліся некаторыя знаёмыя.

Прыпынак каля вёскі з паэтычнай назвай Лань. Пакуль стаялі, мужчына лёгенька «прагульваўся» пальцамі па клавіятуры, усё роўна як вывучаў яе. А крануліся— і ён зайграў пра тое, як дзяўчаты праводзілі сваіх хлопцаў у армію, абяцалі чакаць іх. Я глянуў на Святлану. Яна пасур'ёзнела, цёмныя бровы задуменна нахмурыліся. Што з табой, дзяўчына? Можа, і ты нядаўна праводзіла суджанага свайго на пероне пад цёплым дажджом, і цяпер баян абудзіў успаміны?

Вялікая сіла — музыка! Іншы раз так мякка дакранецца да цябе — і разалье па ўсім целе хвалюючае цяпло. A то нагадае аб нечым дарагім, страчаным. Нішто так не здольна абудзіць пачуцці, усхваляваць, схіліць да роздуму, як слаўная музыка. Яна збліжае, родніць людзей.

Вось і цяпер. Праехалі мы толькі кіламетраў дзесяць. Ніхто з пасажыраў дагэтуль, відаць, ніводнага разу не сустракаўся. А паслухалі разам музыку—і ўсе нібы даўно знаёмыя.

А за акном плылі белыя прасторы, заснежаныя вёскі.

Можа, я ніколі не сустрэну ні вусатага дзеда, ні мілай Святланы, ні вадзіцеля, ні музыканта... Хто ведае, як павернецца жыццё. Але я ўдзячны яму, жыццю, што яно падарьіла і мне, і ім некалькі хвіліц такога зямнога шчасця,

Н!БЫ Ў КРОПЛ!...

Еясна прыпазнілася. Можа, таму, нібы адчуваючы сваю віну, прыйшла яна на калгасныя палеткі з такім яркім сонцам і мяккім цяпло.м, разліла іх над падсохлымі пагоркамі, па ціхіх узлесках. 1 хлебароб, як той жаўрук, што зазвінеў у блакіце, таксама ўзрадаваўся сонцу і цяплу — і павітаў іх песняй сталёвых матораў. Гэтая песня чуецца вунь з-пад таго сіняга ляска, дзе шнуруюць трактары.

— 3 самай раніцы завіхаюцца,— гаворыць пра механізатараў старшыня калгаса «17 верасня» Рыгор Сасноўскі.— Паглядзіце, як дружна працуюць! Душа радуецца.

Гледзячы на механізатараў, я засумаваў па зямлі. Успомнілася даўняе, калі, ступаючы босымі нагамі на вільготную зямлю ў баразне, ішоў за плугам, а следам, штурхаючы адзін аднаго, сядалі на зямлю гракі і дзяўблі чарвякоў. Быў такі ж сонечны ранак. Таксама пахла раллёй, ветрам, вясной.

I я пазайздросціў Леаніду Чабатарэнку, які на роднай зямлі вось так спрытна ўпраўляецца, так умела вядзе магутны трактар у счэпе з сеялкамі. Саскочыўшы на зямлю, ён павітаўся, заўсміхаўся. Загаварыў пра сваю работу.

Я даўно ведаю гэтага выдатнага механізатара. У яго лёсе, нібы свет у кроплі расы, адбіўся лёс маладога пакалення сялян былой Заходняй Беларусі.

Сын селяніна, Леанід прысвяціў сваё жыццё працы на зямлі. Настойлівы, энергічны, юнак паказаў выключную стараннасць, кемлівасць і выйшаў у лік лепшых механізатараў калгаса, раёна, а затым і рэспублікі. На міжнародных спаборніцтвах у Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы нясвіжскі хлопец заняў першае месца і ўзнагароджаны значком механізатара першага класа ГДР. Леанід быў удзельнікам Сусветнага фестывалю моладзі ў Берліне. Камуністы Мінскай вобласці паслалі яго дэле-

гатам на XXVI з'езд КПСС. За выдатную працу ен адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі.

Леанід лёгка ўскочыў у кабіну трактара, памахаў рукой. Падумалася: як хораша, што на нашай зямлі працуюць такія цудоўныя людзі.

БАЦЬКОЎСКІ ПАРОГ

Толькі ў ноч на шостага мая прагрымеў гром. Міхаіл Салянік прачнуўся ад яго, гулкага, і з радасцю слухаў, як споры дождж шумеў за акном. Бліснула маланка, асвяціла пакой. Дождж зашумеў яшчэ мацней. Але быў ён ціхі, ласкавы. «Гэта тое, што трэба. He можа быць, каб пасля такога дажджу не стала цяпло».

А раніцай глянуў на тэрмометр за акно — адзінаццаць градусаў цяпла. Нават не верылася, што пару дзён назад неба пакрывалі шэрыя хмары: такое было яно чыстае, блакітнае, ласкавае. Сонца нібы сарамліва ўсміхалася, просячы ў людзей прабачэння за тое, што так доўга не радавала іх сапраўднай вясной.

Саляніку карцела хутчэй пабыць на ячменным полі, якое засеялі раней за іншыя. Ён амаль штодня прыязджаў на яго, глядзеў на роўны палетак, які здаваўся нежывым, і думаў: няўжо не ўзыдзе, няўжо давядзецца перасяваць? Здаецца, усё зрабілі, каб атрымаць дружныя ўсходы, захавалі ўсе правілы агратэхнікі. Аднак зерне ляжала ў халоднай зямлі, усё роўна як чакала свайго, цёплага часу.

I ён прыйшоў гэтай ноччу — з громам, дажджом, a раніцай — з ласкавым сонцам. Палетак зазелянеў тоненькімі раслінкамі.

Як камень зваліўся з плячэй Міхаіла Васільевіча. Значыць, парадак. Калі гэты палетак, засеяны першым, даў такія ўсходы, то і за астатнія няма чаго хвалявацца.

Старшыня сеў за руль светлай «Волгі», і яна паімчала па брукаванай дарозе. За Аношкамі Міхаіл Васільевіч прыпыніўся каля буртоў. Сёння тут работнікі калгаснай канторы перабіралі бульбу. Нязвыкла было бачыць іх у рабочым адзенні. Міхаіл Васільевіч нават не ўсіх адразу пазнаў.

— Як справы?—спытаў у брыгадзіра Вячаслава Чухлая.

— Пакуль ніякіх затрымак,— адказаў той.— Васемнаццаць гектараў пасаджана, восем сёння пасадзім, ды застанецца на дзень работы.

Цэнтральная брыгада — заўсёды пад бокам. I заглянуў у яе старшьіня больш па звычцы, чым па неабходнасці.

На ферме ў Наруцавічах затрымаўся. Яна—гонар Міхаіла Васільевіча. Зараз у Наруцавічы прыязджаюць з многіх калгасаў вобласці, каб паглядзець на простую, але зручную ў эксплуатацыі ферму, пераняць вопыт арганізацыі працы на ёй. Ферма — што завод. Абсталяванне новае, дасканалае, дзейнічае спраўна. Даяркі-аператары толькі дояць і чысцяць кароў, кормяць іх даглядчыкі. Да малака, як гаворыцца, не дакранаецца чалавечая рука: яно з даільных апаратаў паступае ў малакаправоды, падаецца ў халадзільнікі.

Ад Наруцавіч Міхаіл Васільевіч узяў кірунак на Казлы. Машына ехала па ўкатанай гравійцы. Толькі тугі струмень паветоа свістаў за адчыненым акном ды стукалі па дне, нібы дождж па бляшаным даху, дробныя каменьчыкі.

Казлы — былы цэнто калгаса «Дружба» да яго аб’яднання з «Новым жыццём». Паміж дзвюма гаспадаркамі ляжала ў нізіне вялікае балота. Каб трапіць з адной у другую, трэба было даваць вялікі круг. Раней нават ніхго не думаў, што балота асушаць, а праз яго ляжа такая дарога ды так скарбціць шлях.

Аднак мінула некалькі гадоў—і едзь напрасткі, як

па асфальце. A ад гэтай дарогі паварочвае ўправа яшчэ адна, на Малаеды. Назва вёскі гаворыць сама за сябе. I жылі ў ёй бедна, і на свет выбрацца не маглі з-за бездаражы. А сёння ў калгасе чакаюць прадстаўнікоў аўтакамбіната. Яны абследуюць дарогу, крыху зменяць аўтобусны маршрут — і ён звяжа ўсе вёскі калгаса і паміж сабой, і з Нясвіжам.

Наперадзе раскінулася вялізнае поле. I злева, і справа яно прызначана пад бульбу. Старшыня спыніўся каля групы механізатараў. На прывітанне яны заўсміхаліся, загаманілі.

— Сёлета, Васільевіч, вельмі цяжка развозіць кампосты,— паскардзіўся Павел Твароўскі, выціраючы рукавом пот з твару.— Глядзіце, як чапляюцца за раскідвальнік.

— Бо ўгнаенне — што трэба, а не сыпучы торф,— адгукнуўся Антон Гадун.

— Што праўда, то праўда,— пагадзіўся старшыня.— Угнаенні выдатныя. I напэўна не скардзіцца на гэта, a радавацца трэба. А па колькі ўносіце?

— Ажно па сто тон на га!—адказаў Твароўскі.

— Ды яшчэ ж два разы аміячную ваду лілі,— дадаў Мікалай Г'адун.— Ой, вырасце тут бульбачка!— Ён абвёў палетак рукой, уяўляючы, колькі тут будзе сабрана клубняў.

Маторы ў трактароў былі выключаны: механізатары прыпыніліся перакурыць. Зрабіўшы апошнія зацяжкі, зноў узяліся за справу.

У трэцяй брыгадзе ўжо заканчвалі садзіць бульбу. Міхаіл Васільевіч глянуў, як спрытна развярнуў бульбасаджалку Васіль Твароўскі і зноў павёў яе па роўным полі, загаварыў з брыгадзірам Васілём Гадуном. Гэта малады спецыяліст, але ўжо ўмелы арганізатар.

Старшыня слухаў яго, пазіраючы то на поле, то на брыгадзіра. Хударлявы, жвавы, у акулярах. Знешне зусім не падобны на палявода. Хутчэй — студэнт, што пры-

ехаў на практыку. А парадак — вунь які. I камяні сабраны з палетка. I механізатары не прастойваюць. «Толькі чаму ён у зімовай шапцы? — зазначыў пра сябе і ўсміхнуўся.— Мусіць, за работай не заўважыў, што ўжо зусім цёпла».

Каля канторы да Саляніка падышла пажылая кабета:

— Сына, Васільевіч, у армію выпраўляю, машыну трэба.

— Калі ласка. Скажыце ў гаражы, што я дазволіў.

Лёгка ўзбег па шырокіх прыступках да ўваходных шкляных дзвярэй. У калідоры дыхнула прыемнай прахалодай.

Яго кабінет на другім паверсе. Сёння ў канторы нікога няма, нязвыкла ціха.

Прытаміўся, ездзячы паўдня па калгасе. Адчуваў, што твар пачырванеў ад сонца: майскі загар — усім загарам загар. Нават пякуць кончыкі вушэй, прыхопленыя гарачымі промнямі.

Падумаў, што хутка скончыцца сяўба... Можа хто і не адчувае музыкі — вялікай, чароўнай музыкі — у зладжанай рабоце соцень людзей, механізаваных экіпажаў, звенняў. А ён даўно прывык параўноўваць асноўныя сельскагаспадарчыя работы са зладжанай музыкай.

Сёння ён адчуў іх—апошнія акорды сяўбы. Адчуў, магчыма, нават там, дзе раней і не заўважаў. У бадзёрым адказе брыгадзіра Вячаслава Чухлея на пытанне «Як справы?» — «Пакуль ніякіх затрымак». У радасці Мікалая Гадуна: «Ой, вырасце тут бульбачка!» У інтэлігентнай паставе брыгадзіра Васіля Гадуна. Ва ўсім працоўным рытме, у гуле магутных матораў на бяскрайніх палетках. I ў аздобе гэтага ўсяго: звонкай песні жаўрука, маладой зеляніне бяроз, цёплым ветры...

Выдатнай была падрыхтоўка да сяўбы. Да драбніц прадумана тэхнічнае абслугоўванне агрэгатаў. Паўсюдна старанная праца людзей — ад механізатараў да спецыялістаў. Дзесяць дзён напружання, хваляванняў, турбот.

За дзесяць дзён, гэта значыць, у лепшыя тэрміны яравыя збожжавыя былі пасеяны. Адно хвалявала: не было дажджу. А без яго — якія ж усходы?

Але прырода не аказалася бязлітаснай. У апошні дзень сяўбы, пад вечар, вяртаўся Міхаіл Салянік з аддаленай брыгады. Заўважыў, што набягае бялявая хмара. Яна была кучаравая і, як дзяўчо, вясёлая. Нават не верылася, што з яе сыпане дождж.

А сыпнуў. Ды яшчэ як! I дзіўны быў гэты дождж.

Дарога адразу пакрылася мутнай вадой: гравійка ўтрамбаваная і не ўбірала яе. Шустрыя раўчукі сіганулі ва ўсе бакі — сутыкаліся, зліваліся, разбягаліся. Вецер хутка пранёс хмару. Ручайкі так жа хуценька сцяклі ў абочыну, дзе яшчэ імчала, вуркочучы на камянях, жоўтая вада з пульхнымі бурбалкамі на паверхні, яны нячутна лопаліся.

На гравійцы стала чыста-чыста. Запахла мокрым жвірам»

Глянуў Міхаіл Васільевіч на засеянае поле—і здалося, што ўбачыў, як у вільготнай глебе ляжаць зярняты — роўнымі радочкамі, адно каля аднаго, набрыньваюць, гатовыя выкінуць над зямлёю тоненькія расточкі — пачатак хлеба.

* * *

Дзень на дзень у старшыні ніколі не выходзіць. Гэта толькі здаецца, што яны падобныя. На самай справе, калі нават ён займаецца некалькі дзён запар адным і тым жа пытаннем, скажам, сяўбой, і то як яны розняцца — і па зместу, і па насычанасці падзеямі, і па багацці ўражанняў, пачуццяў, і, нарэшце, па карыснасці — для гаспадаркі, маральнай задаволенасці — для сябе. Многія з іх запамінаюцца назаўжды.

...Світанак ледзь дакрануўся да Шведскага кургана, a Міхаіл Васільевіч быў каля яго. Старшыні падабаецца гэты куток, і ён не-не ды заглядвае сюды.

Курган узвышаецца амаль над самай дарогай. Ён заўсёды маўклівы, на ім чамусьці не растуць дрэвы і кусты. Толькі трава ўкрывае высокую горку.

Побач, па лужку, цячэ невялічкая рачулка. Яе амаль не відаць у высокай, навіслай з берагоў траве. Можна толькі ўявіць, што раней яна была паўнаводнай і шумнай. I тады згадваецца Купала:

Паміж пустак, балот беларускай зямлі, На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай, Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, Ўдзірванелы курган векавечны.

Людзі расказваюць, што ў даўнія часы, калі на нашу зямлю ішлі вайной шведы, тут адбылася жорсткая бітва. Загінула шмат шведаў, і яны пахаваны ў гэтым кургане. Магчыма, так яно і было. Тым больш гэта верагодна, што Карл XII сапраўды падыходзіў да Нясвіжа, браў яго штурмам. I многія іншыя гістарычныя падзеі адбываліся ў тутэйшых мясцінах — у часы першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, у гады белапольскай акупацыі, Вялікай Айчыннай вайны.

Прыехаў Міхаіл Васільевіч паглядзець, як падрастае жыта, а напаткаўся з думкай, якая спела даўно, спакваля: стварыць у калгасе краязнаўчы музей.

Падзяліўся ён з членамі праўлення. Тыя падтрымалі.

Для гэтага пабудавалі спецыяльны дом, двухпавярховы, з белай цэглы, з арыгінальным балконам і дахам. Ён стаіць у цэнтры Аношак. У двух пакоях другога паверха размесцяцца аддзелы баявой і працоўнай славы, на першым паверсе — этнаграфічны.

Сёння Салянік зайшоў у клуб да мастака Аляксандра Тыхнюка.

— Што новага дабавілася?

— Ёсць сёе-тое,— адказаў Аляксандр, якому даручана збіраць экспанаты. Ён паказаў новыя прадметы сялянскага побыту, прылады працы, якія прынеслі школьнікі. Сярод іх былі серп, драўляныя міскі, начоўкі...

— Усё прымай, што нясуць,— параіў старшыня.— Мы павінны стварыць у музеі тыповую сялянскую хату — з усімі яе атрыбутамі, каб была відаць беднасць, у якой гібелі нашы дзяды, ды і бацькам нядолі перапала.

I падзяліўся з Аляксандрам думкай:

— Мне хочацца, каб у музеі чалавек уявіў былую нашу бядоту, а выйшаў з яго, глянуў на наш калгасны гарадок — і ўбачыў, якая вялізная розніца паміж мінулым і сучасным. Каб ён сэрцам і розумам адчуў, што дала селяніну Савецкая ўлада.

— Я таксама хачу гэтага,— адказаў мастак.— Вельмі хачу. Спадзяюся, што задуму ўвасобім.

...У майстэрні пахла жалезам, мазутам. Земляная падлога чорная, прамасленая.

Штурхануўшы дзверы, Міхаіл Васільевіч увайшоў у невялікі пакой. За сталом сядзеў інжынер па тэхніцы бяспекі Падзюнас. Перад ім ляжаў ліст паперы.

— Чаруеш?

— Вось упёрся — і ні з месца.

Вячаслаў Пятровіч кінуў аловак на чарцёж, прайшоўся па пакоі:

— Толькі што быў тут Ціхонка. Разам круцілі — так і гэтак. На адным варыянце можна было б спыніцца, але ён нешта не падабаецца мне.

Уладзімір Ціхонка — старшы інжынер па эксплуатацыі машынна-трактарнага парка. Нядаўні калгасны стыпендыят. Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. Малады, ініцыятыўны, з творчай жылкай. Узначальвае гурток рацыяналізатараў. Пры яго дапамозе распрацаваны і ўкаранёны ў вытворчасць карысныя прапановы.

Самая нядаўняя — токара Арсенія Антановіча. Ён знайшоў спосаб мадэрнізаваць такарны станок. Гэта дало магчымасць апрацоўваць на ім буйнейшыя дэталі і значна хутчэй. Гадавы эканамічны эфект ад новаўвядзення — дзве з палавінай тысячы рублёў.

Укараненне прапановы Падзюнаса будзе мець яшчэ большую эфектыўнасць. Ён робіць гідраўлічныя падстаўкі пад сельгасмашыны і камбайны. На гэтыя падстаўкі можна будзе хутчэй і лягчэй устанавіць тэхніку, яны зручныя ў эксплуатацыі.

— Паглядзіце, што ў мяне не атрымліваецца.

— Э, не,— адмовіўся старшыня.— Я — аграном. Вы ўжо самі, інжынеры, разбірайцеся, што да чаго.

— Але ж вы тэхніку ведаеце выдатна.

— He так, каб удасканальваць яе.

I ўсё ж заглянуў у чарцёж, паслухаў Вячаслава Пятровіча. Пажадаў яму плённага пошуку.

...Малакавоз вярнуўся пад вечар.

— Як давёз?—нецярпліва спытаў старшыня.

— Здаецца, усе жывыя,— адказаў вадзіцель Аляксей Маркевіч, выскокваючы з кабіны. Ён узабраўся на цыстэрну, адкрыў люк. Усунуўшы ў яго галаву, прыгледзеўся. Белазуба засмяяўся:

— Ніводнай дагары пупам.

— Заводзь і кіруй у Гусакі, на возера.

Незвычайны гэта быў рэйс. Раненька выехалі з гаража Аляксей Маркевіч і Міхаіл Бераг, які ўзначальвае арганізацыю таварыства аховы прыроды. У рыбагадавальніку «Хатава» атрымалі «тавар»— карпаў-гадавікоў. Везлі асцярожненька. Спыняліся, каб падкарміць рыбу кіслародам з балона, які ўзялі спецыяльна для гэтага.

Возера каля Гусакоў штучнае. У самым вузкім месцы лашчыны, па якой вілася рачулка, паставілі плаціну з шлюзам. Веснавая вада затапіла некалькі гектараў. Атрымалася ўтульная мясцінка. Берагі мурожныя, да іх падступаюць палі. Зацвіце пшаніца — і яе пах, асабліва надвячоркам, змешваецца з пахам мурагу, цёплай вады. Цяпер з яе, гуляючы, выскокваюць карпы, і кругі, затухаючы, бягуць па роўнядзі, у якой адбіваюцца кусты і высокае неба.

Вадаёмы ёсць ва ўсіх брыгадах, плануецца будаў-

ніцтва яшчэ аднаго, пяцідзесяцігектарнага, у Жанкавічах. На іх хлебаробам добра адпачыць, пакупацца, палавіць рыбу, пакатацца на лодцы.

Але не толькі адпачынак меў на ўвазе Міхаіл Васільевіч, калі задумаў рабіць сажалкі. Меліяратары дапусцілі памылку пры асушэнні балот, панізіўся ўзровень грунтавых вод. А калі ён не пастаянны, то нельга прагназіраваць ураджайнасць.

Каб палепшыць становішча, пабудавалі сажалкі, стварылі мікраклімат. Каля кожнага вадаёма прыкладна на ста гектарах ураджай вышэйшы. Акрамя таго, вада сажалак выкарыстоўваецца для арашэння, дзейнічаюць стацыянарныя палівачныя ўстаноўкі.

❖ * *

У Аношкі завітаў Міхаіл Карвіга — начальнік міжкалгаснай перасоўнай механізаванай калоны.

— Хачу паглядзець, як тут мае людзі сталовую канчаюць.

— Ды амапь кончылі,— адказаў Міхаіл Васільевіч.

— Ведаю, днямі г.рыёмная камісія прыязджае. Вось і захацелася ўбачыць на ўласныя вочы, што ёй здадзім.

Карвіга—ростам метры пад два, шыракаплечы, як яго завуць у Нясвіжы, з роду Брылёў. Міхаіл Ігнатавіч родам з той жа вёскі, што і Янка Брыль, вядомы пісьменнік.

Каля дваццаці год узначальвае Карвіга калектыў будаўнікоў, вывеў яго ў перадавыя ў рэспубліцы. Ва ўсім раёне пра яго гавораць з павагай, бо ўсюды стаяць будынкі, узведзеныя ўмелымі рукамі сапраўдных майстроў.

I ў Аношках яны ўзвялі не адзін будынак. Сталовая — чарговы з іх. Пастаўлена яна праз вуліцу ад канторы, у самым цэнтры пасёлка, між шматпавярховых жылых дамоў.

Агледзелі фае, залу, кухню. Жанчыны заканчвалі апошнія аддзелачныя работы,

— Прэтэнзіі да нас ёсць? — спытаў у Саляніка Карвіга, калі выйшлі на вуліцу.

— He, Ігнатавіч, няма. Дзякуй за работу.

Карвіга шырока ўсміхнуўся.

— У цябе тут сапраўдны горад,— загаварыў ён.— А помніш, як пачыналі?

Абодва засмяяліся, прыгадаўшы той час.

Было гэта на самым пачатку старшынёўства Саляніка. Задумаў ён будаваць цэнтральную сядзібу.

— Ды ў нас грошай — кот наплакаў,—развёў рукамі бухгалтар Міхаіл Ціхонка.

— He век жа так будзе,— адказаў старшыня.

Бухгалтар скептычна ўздыхнуў. А неўзабаве ён убачыў Саляніка з рулеткай у руках.

— Што гэта вы мераеце? — здзівіўся.

— Вызначаю, дзе і што будзе стаяць.

— Што — стаяць? — не зразумеў бухгалтар.

— Горад, Міхаіл Іванавіч, горад. Вось тут,— паказаў на спарахнелую хату,— пачнём будаваць кантору.

Міхаіл Іванавіч недаверліва пакруціў галавой.

А Салянік не дзень і не два прыкідваў на мясцовасці, якім будзе цэнтр гаспадаркі. I калі прыехалі спецыялісты з Белкалгаспраекта, старшыня выклаў ім свой праект. Ён і лёг у аснову генеральнага плана забудовы Аношак.

Вось толькі Дом культуры праекціроўшчыкі намерыліся вынесці за паўкіламетра ад цэнтра. Міхаіл Васільевіч паехаў у Мінск, у Дзяржбуд.

— Дом культуры на водшыбе? — перапыталі там.— Дык гэта нядрэнна. На свежым паветры, у зеляніне. Алея да яго пасадзіцца, асфальтаваная дарожка...

— Нельга так,— даводзіў сваё старшыня.— Па-першае, Дом культуры павінен быць у цэнтры пасёлка, на цэнтральнай вуліцы. Па-другое, навошта займаць ім ворыва, пракладваць па полі алею да яго, калі ў цэнтры месца хапае? I, па-трэцяе, прыродныя ўмовы дазваля-

юць вывесці каналізацыю толькі ў гнілыя тарфянікі. Яны ж у супрацьлеглым баку ад таго месца, дзе плануецца Дом культуры. Значыць, лішнія выдаткі на камунікацыі спатрэбяцца.

Даказаў. Праект перарабілі.

He прызнаў Салянік і забудову стандартнымі, тыпавымі дамамі. Знайшоў аднадумца — начальніка ўпраўлення будаўніцтва і архітэктуры Мінскага аблвыканкома Трафімчука, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР.

— Поўнасцю згодзен,— падтрымаў Алег Рыгоравіч.— He трэба шкадаваць тысячу-другую, каб надаць пасёлку архітэктурную арыгінальнасць, прывабнасць.

Яны разам вырашалі многія пытанні. Разам шукалі, як зрабіць, без лішніх выдаткаў, каб калгасны гарадок радаваў яго жыхароў.

Знайшлі. Сведчанне таму — дыплом Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі СССР за забудову пасёлка Аношкі.

У цэнтры яго — прасторная плошча. У скверы помнік землякам, якія загінулі ў барацьбе з фашызмам. Маладыя дрэўцы.

Вакол плошчы — Дом культуры, сярэдняя школа, кантора калгаса, сталовая, жылыя дамы. На цэнтральнай, на іншых вуліцах — будынкі музея, магазінаў, амбулаторыі, камбіната бытавога абслугоўвання, лазні. Ёсць аддзяленне сувязі, ашчадная каса.

Усе дамы ўзведзены па індывідуальных праектах, усе маюць адметныя рысы, арыгінальную аздобу—калоны, барэльефы, рознакаляровыя пліткі. Усё гэта надае пасёлку непаўторны каларыт.

За грамадскія сродкі пабудавана семдзесят пяць кватэр. У большасці іх — усе бытавыя выгоды: цэнтральнае ацяпленне, прыродны газ, каналізацыя, водаправод...

— Сапраўдны гарадок,— паўтарыў Карвіга. Падумаўшы, сказаў:— I правільна. Пераўтварэнне вёскі — найваж-

нейшая сацыяльная задача. Без яе вырашэння і эканоміку нельга развіваць. А што на перспектыву?

— Сёлета пачнём сямікватэрны дом з магазінам на першым паверсе і два чатырохкватэрныя дамы. За пяцігодку павінны пабудаваць гандлёвы цэнтр, дзіцячы сад на 150 месцаў, бо два, якія ёсць, ужо не задавальняюць. Цэнтральную і яшчэ дзве вуліцы, дзе пракладзены камунікацыі, заасфальтуем. Пасадзім парк, які аддзеліць жылую зону пасёлка ад вытворчай. У наступным годзе пачнём будаваць — гэта ўжо вам работа—жылы дом з магазінам, а пасля такі ж дом са швейнай майстэрняй.

— Што гэта за майстэрня будзе? — зацікавіўся Міхаіл Ігнатавіч.

— На трыццаць рабочых месцаў. Будзем шыць спецадзенне для сельскіх працаўнікоў вобласці — халаты, рукавіцы, камбінезоны.

Міхаіл Васільевіч памаўчаў, нібы заглядваючы ў заўтрашні дзень, сказаў:

— Ведаеш, не магу змірыцца, што сельская жанчына ўсё яшчэ займаецца цяжкай работай. Жанчына — гэта жанчына: яна і слабейшая, і далікатнейшая. А на яе долю, глядзіш, столькі выпадае... Трэба і ў вёсцы шукаць кабетам прафесіі па сіле. Думаю, што такая майстэрня ў пэўнай ступені дапаможа вырашыць праблему.

— Гэта разумна,— пагадзіўся Карвіга.

— Ёсць тут яшчэ адно меркаванне. У нас цяпер больш застаецца хлопцаў. Дзяўчаты часцей пакідаюць калгас: работа нялёгкая. Іншы раз юнаку не проста падабраць пару. Адкрыем адну-другую майстэрню — напэўна, дзяўчат больш будзе заставацца.

— Глядзі ты, колькі сацыяльных праблем вырашае будаўніцтва гарадка.

— Так, Міхаіл Ігнатавіч. Пераўтварыць вёску — значыць пераўтварыць самога селяніна. Гэта значыць — стварыць яму новыя ўмовы для працьі, для жыцця, аблягчыць быт.

 


У пакоі было ціха-ціха. А на душы — самотна і соладка... Чалавек іншы раз, калі застаецца зусім адзін, не ведае, чаго хоча. He ведаў гэтага і Міхаіл Васільевіч.

Рука пацягнулася да радыёпрыёмніка. Уключыў наўздагад. Загучала адна з яго любімых песень. Песня пра ветразь—тужлівая, прызыўная, шчымлівая.

Зрываўся голас мой высокі, Калі ў дзяцінстве песню пеў...

Гарачай, апякаючай хваляй хлынула ў сэрца нейкае незямное, касмічнае пачуццё. У ім нібы растварыўся, стаў лёгкім-лёгкім і паплыў над планетай, над Сусветам, як калісьці плаваў у празрыстым юначым сне. Стала надзіва хораша, хораша да забыцця.

Мабыць, толькі аднойчы бывае ў чалавека такое: усё жыццё, нібы асветленае яркай маланкай дрэва, убачыцца адразу цалкам — ад карэнняў да макушкі, з усімі галінкамі-жылкамі, з усімі лісточкамі-радасцямі...

Незвычайна, неяк вуглавата склалася яно ў Міхаіла Саляніка. Вучыўся ў дзесятым класе — марыў стаць афіцэрам. А скончыў вучылішча і... паклікала родная вёска. Перад вачыма стаялі хаты з саламянымі стрэхамі. Успаміналіся родныя твары — бацькоў, суседзяў, таварышаў. Станавілася ніякавата ад адной думкі, што давядзецца жыць недзе далёка ад Каменкі.

Вярнуўся. Сады ўжо адцвілі. Але здавалася, што вёска ў буйнай квецені. Нават не адчуваў, што прайшоў да яе пешшу нямала кіламетраў. Узіраўся ў знаёмыя абрысы хат — і нібы піў гаючую ваду. На душы спакайнела.

Стаўшы памочнікам брыгадзіра ў Каменцы, пастараўся ўсяліць землякам веру, якой сам жыў. Шмат гутарыў з аднавяскоўцамі. Даводзіў, што калгасны лад для заходнебеларускага селяніна — адзіна правільны шлях да заможнага жыцця.

— Малады ты,— паблажліва казалі некаторыя старэйшыя людзі.— Табе здаецца, што ўсё можна зрабіць,

— Можна! — горача даводзіў Міхаіл.— Толькі трэба дружна ўзяцца, усім калгасам. A то адзін робіць, а другі лынды б'е.

— Так заўсёды было.

— Але так не павінна быць!

Адчуў, што без навукі па-новаму не пагаспадарыш. Паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Стаў камуністам.

У той час у школах уводзілі вытворчае навучанне. Саляніка пасля акадэміі накіравалі выкладчыкам у Казлоўскую дзесяцігодку. Прызначылі завучам. На рабоце ўсё складвалася як належыць. Але цяга да зямлі, да сельскай гаспадаркі адольвала.

А тут падліў масла ў агонь Мікалай Кузьмянкоў, намеснік сакратара парткома пры Нясвіжскім райсельгасупраўленні. Прыехаў неяк Мікалай Кузьміч у Казлы ды сказаў:

— Бачу, Міхаіл Васільевіч, што не будзеш у школе працаваць.

Нібы ў душу заглянуў. Салянік аж сцепануўся:

— Чаму гэта?

— Ды ты прыроджаны хлебароб. Бачу, бачу — і не аднеквайся. Вось што параю табе: ідзі ў аднагадовую школу кіруючых кадраў. Накіраванне дадзім.

Праз год начальнік сельгасупраўлення Антон Сердзюкоў, чалавек строгі, рашучы, які не любіў пярэчанняў, сказаў дружалюбна:

— Няволіць не станем. Куды хочаш, туды ідзі: упэўнены, што ўсюды будзеш карысны.

— Я, Антон Ягоравіч, у свой калгас.

Два гады аграномства — суцэльныя выпрабаванні. Hi сну, ні спакою. Турботы днём і ноччу. Пра водпуск і гаварыць не было чаго, Спецыялістаў у калгасе ў тыя га-

ды — старшыня, бухгалтар ды аграном. Даводзілася самому ўсё вырашаць.

Вось гэта была школа! Да драбніц пазнаў гаспадарку. Кожнага калгасніка ведаў. Нутром, як кажуць, уласнай скурай зразумеў найглыбейшы сэнс дзвюх ісцін, іх практычнае значэнне ў дзейнасці кіраўніка. Гэта — падрыхтоўка, падбор кадраў і вучоба людзей.

I калі яго выбралі старшынёй праўлення, менавіта падрыхтоўку, падбор кадраў і вучобу калгаснікаў у самым шырокім сэнсе слова паставіў на першае месца. He памыліўся. Цяпер у калгасе сорак спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Аграном, інжынеры, эканамісты, бухгалтары, загадчыкі ферм, ветурачы, брыгадзіры... Раней вёска і слоў такіх не ведала. А сёння дзеці заходнебеларускіх сялян (амаль усе спецыялісты—мясцовыя жыхары) гаспадараць на навуковай аснове, выкарыстоўваюць перадавы вопыт усёй краіны.

Вось яны — прывіды мінулага і сённяшні размах. Міхаіл Васільевіч нярэдка нагадвае іх. Асабліва ўражваюць яны землякоў, якія выехалі за акіян у пошуках лепшай долі, а цяпер— не-не ды прыязджаюць на Радзіму. Гаротнае мінулае яны помняць і бачаць сённяшняе шчаслівае жыццё — кантраст надзвычай пераканаўчы.

Замест вузкіх палосак — бяскрайнія палі. На іх не конь з сахой, а семдзесят трактароў, дваццаць збожжавых камбайнаў, дзесяткі іншых сельгасмашын. He кароўка-дахадзяга ў цесным хляве, а светлыя фермы — фабрыкі малака і мяса! He пяць цэнтнераў жыта з гектара, а пад сорак. На палі ідуць новыя сарты збожжа, бульбы, якія шчодра адорваюць багатымі ўраджаямі. Прагрэсіўныя тэхналогіі, культура земляробства, рацыянальныя формы арганізацыі працы... Усё, за што змагаўся Міхаіл Васільевіч, сёння на ўздыме, усё служыць чалавеку.

Збыліся многія мары старшыні, Асноўнае ж — на

месцы старога, жабрацкага жыцця квітнее новае, заможнае. Калгаснікі жывуць не горш за гараджан. У іх і аўтамашыны, і тэлевізары, і мэбля апошніх узораў, і апранаюцца па модзе.

Радуе Саляніка яшчэ адно. У гаспадарцы склаўся баявы актыў, касцяк якога — камуністы, спецыялісты. Яны адчуваюць пульс часу, пульс жыцця. Яны таксама ўпадабалі прынцып Міхаіла Васільевіча: кіраўнік да таго часу кіраўнік, пакуль вучыцца, ідзе наперад.

А ідуць наперад — настойліва, бадзёра — вельмі многія. Эксперыментуюць. Ахвотна ўкараняюць новае.

Такіх Салянік паважае, падтрымлівае. Гэта яны дамагліся, што ў калгасе збіраюць па 38 цэнтнераў збожжа з гектара, 220— бульбы, 7,7 — льновалакна і семя, 500— кармавых караняплодаў, а на сто гектараў сельгасугоддзяў атрымліваюць па 1 300 цэнтнераў малака і 200 цэнтнераў мяса.

...У кожнага ў жыцці свой ветразь. А які ў яго, Міхаіла Саляніка, ветразь?.. Ён напаўняўся свежым ветрам перамен на пераломным этапе заходнебеларускай вёскі.

Міхась вучыўся ў старэйшых класах, калі пачалі арганізоўвацца калгасы. Першым старшынёй праўлення ў Каменцы ў 1951—1952 гадах быў яго бацька — Васіль Салянік. Некалькі дзесяткаў двароў пачалі тады весці гаспадарку калектыўна. Вечарамі бацька расказваў пра калгасныя справы — і Міхась нейкім чуццём улоўліваў, што той рабіў правільна, а ў чым памыляўся. Галоўнае — пераняў эстафету ад бацькі. Пераняў ад яго і рысы характару — упартасць у дасягненні мэты, працавітасць, чуласць да людзей, імкненне зразумець іх, памагчы ім жыць лепш.

У Васіля Сямёнавіча, удзельніка вайны, руплівага селяніна, камуніста, быў багаты практычны вопыт. Пасля ўзбуйнення калгасаў у 1953 годзе ён працаваў намеснікам старшыні праўлення, старшынёй выканкома сельсавета, а з 1963 да 1975, да выхаду на пенсію,— загадчы-

кам свінагадоўчай фермы ў Аношках. Міхаіл Васільевіч быў спакойны: у бацькі заўсёды быў парадак.

Бацька пачынаў з невялічкага калгаса. Сын кіруе адной з буйнейшых гаспадарак раёна, якая мае гадавога даходу больш як 3,1 мільёна рублёў, а прыбытку — тры чвэрці мільёна.

...Песня, задушэўная, трывожная, ападала, як асенні ліст, апошнімі нотамі.

Зрываўся голас мой высокі...

Зрываўся і яго, Міхаіла, «голас». He адразу знайшоў ён сваё прызванне, сваю дарогу. Вопыт, веданне людзей прыходзілі праз гады. Нялёгка гэта—адчуваць пульс часу і не страціць яго. Але адчуеш — і ён стане тым жыватворным ветрам, які заўсёды будзе дзьмуць у твой белы, чысты ветразь.

* * *

У той вечар сабралася ўся сям'я. Прыйшла з работы жонка Ганна Іванаўна — яна працуе ў быткамбінаце швачкай — і адразу занялася кухоннымі справамі. Прыехала з Мінска дачка Ала, студэнтка апошняга курса Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі. Яна ўзялася памагаць маці. Яны пра нешта там ціха размаўлялі.

Сыны Алег і Ігар ўляцелі ў хату з уласцівай юнакам гарэзлівасцю, нібы прынеслі з сабою той вясёлы настрой сяброўскай кампаніі, якую толькі што пакінулі.

— Цішэй вы,— супакоіла іх Ганна Іванаўна.

— Хіба спіць хто?

Яна падумала, што гэта спытаў Ігар. Усміхнулася: можа — і Алег? Вунь колькі гадоў хлопцам, а яна нярэдка памыляецца: яны ж — блізняты, і падабенства ў іх не толькі знешняе, нават галасы падобныя.

— Ніхто не спіць, але можа бацька стаміўся.

— Ты стаміўся? — заглянуў у пакой Ігар.— Ды ён

сёння бадзёры і вясёлы! Няйначай, нешта прыемнае ў калгасе адбылося. Што, татуля?

— Ды ўсё прыемнае,— засмяяўся Міхаіл Васільевіч з шустрасці сына.— Галоўнае — сяўбу закончылі. Сталовую вось здаём.

3 кухні выбегла Ала — тонкая, гнуткая, жвавая дзяўчына. I да бацькі:

— Ты чуў, што яны абодва ў мой інстытут ідуць?

— Ведаю.

Ала заскакала, як падлетак:

— Ага! Я перамагла. А ты не верыў.

Міхаіл Васільевіч з пяшчотай паглядзеў на дачку. На яе радасны твар. На разрумяненыя шчокі. А на душы стала самотна. «Як хутка ляцяць гады. Калі гэта яна паспела вырасці? Здаецца, толькі вучылася хадзіць маленечкае кучаравае дзяўчо, а ўжо — на табе — інстытут канчае, дыплом выкладчыка па сельгасмашынах атрымае».

Ала як адгадала яго думкі.

— He бядуй, татачка,— падбегла, прыціснулася шчакой да яго шчакі.— I я прыязджаць буду, і Ігар з Алегам цябе і маму не забудуць.

I звярнулася да братоў:

— Праўду я кажу?

Семнаццаць гадоў — не ўзрост для чуллівасці. Ігар адмахнуўся:

— He балбачы абы што.

— Ты задаволены, што Ігар і Алег стануць інжынерамі-аграрнікамі?

— Задаволены,— адказаў Міхаіл Васільевіч.— Толькі спачатку паступіць трэба ў інстытут. Да гэтага — выпускныя экзамены на носе. А яны вунь гойсаюць.

Ала накрыла стол белым абрусам. Прывычна паставіла талеркі, паклала каля іх відэлыды, нажы.

За вячэрай канчаткова парашылі: няхай Алег і Ігар, якія сёлета заканчваюць дзесяцігодку, паступаюць у інстытут механізацыі, калі так хочуць. Няхай уся сям'я не

адрываецца ад зямлі, а ідзе жыццёвым шляхам бацькі, шляхам дзеда Васіля.

— Во будзе дынастыя! — радавалася Ала.

— Справа не ў прафесіі,— запярэчыў ёй Міхаіл Васільевіч.— Галоўнае — стаць чалавекам, сапраўдным чалавекам на зямлі.

...Цёплае пачуццё ахінула Міхаіла Васільевіча. He часта надараюцца сямейныя вечары, калі збіраюцца ўсе разам.

Заўважыў, што і ў жонкі такі ж настрой. Яе радасць і хваляванне, замілаванасць дзецьмі і гордасць за іх выдавалі вочы.

Такія вечары—як узнагарода за стомленасць, за паўсядзённыя клопаты і трывогі.

HE ТАЯ ЦЯПЕР ВЁСКА

«Нічога больш маркотнага, чым гэта сяло, я не бачыў у жыцці. Нізкія абшарпаныя хаты, плоскія, голыя палі і ніводнага дрэва навокал». Так пісаў у кнізе «Аповесць аб жыцці» вядомы савецкі пісьменнік Канстанцін Паустоўскі пра Замір'е — сённяшнюю Гарадзею. У гады першай сусветнай вайны яму давялося адступаць праз Нясвіжчыну, бываць у Снове, Нясвіжы, жыць некалькі месяцаў у Гарадзеі. Пра ўсё гэта ён і расказаў.

Замір'е, якое знаходзілася на мяжы руска-нямецкага фронта, наведаў цар. Да яго прыезду, каб надаць паселішчу лепшы выгляд, навезлі з лесу вялікіх елак і замаскіравалі імі тыя абшарпаныя хаты».

На Нясвіжчыне і армія, і насельніцтва жылі ў трывожным чаканні новага, рыхтаваліся змагацца за яго. I калі пачалася рэвалюцыя, яны запалілі яе агонь і на нясвіжскай зямлі. З'езды бальшавікоў прайшлі ў арміях. 3 чыгуначнага раз'езда Хвоева каля Замір'я ў Мінск быў ад-

праўлены браняпоезд, які вельмі дапамог мінскім бальшавікам перамагчы.

Барацьба за Савецкую ўладу не спынялася і ў час знаходжання Гарадзеі пад уладай буржуазнай Польшчы. Падпольную арганізацыю ў Гарадзеі ўзначаліў Аляксандр Скачко. Мясцовы жыхар, ён прайшоў вялікую школу рэвалюцыйнай барацьбы: у 1919 годзе ўступіў у Чырвоную Армію, служыў на флоце, стаў марскім лётчыкам, ваяваў супраць белагвардзейцаў на Каспійскім моры. У Гарадзею вярнуўся ў 1928 годзе, уступіў у КПЗБ. Арганізацыя дзейнічала рашуча, яе ўплыў адчуваўся ў Навагрудскім, Баранавіцкім, Стаўбцоўскім паветах. Паліцыі ўдалося схапіць патрыётаў. Сямёра з іх былі павешаны ў лістападзе 1931 года: А. Скачко, М. Казей, I. Барыс, А. Гаціцкі, I. Саракавік, М. Тараповіч, М. Цвірка, астатнія асуджаны.

Светлы дзень, за які змагаліся патрыёты, настаў.

Згадваеш характарыстыку, якую даў К. Паустоўскі Гарадзеі, і не верыцца, што яна такой была. Бо сённяшняя Гарадзея — вялікі прыгожы пасёлак гарадскога тыпу. Тут пабудаваны цукровы завод. Пры ім дзейнічае цэх па падрыхтоўцы да сяўбы насення цукровых буракоў, што вырошчваюцца ў саўгасе «Буракаводчы», палі якога раскінуліся на ўсход ад Гарадзеі. Палі другога саўгаса — «Гарадзейскі» — на захад ад пасёлка. У гаспадарцы вырошчваюць штогод каля чатырох тысяч бычкоў.

Пасёлак даўно пераступіў межы даўняй вёскі. Выраслі не толькі новыя вуліцы, але і цэлыя кварталы. Гарадзея стала важнай чыгуначнай станцыяй, на якую прыбываюць трактары, камбайны, аўтамабілі, мінеральныя ўгнаенні, прадукты, іншыя грузы для Мінскай і Гродзенскай абласцей. Адсюль адпраўляюцца ў розныя куткі краіны і за мяжу бульба, збожжа, цукар, а таксама льновалакно, льнотраста і будаўнічыя пліты з кастры, якія выпускае мясцовы завод, многія іншыя вырабы.

Разам з індустрьіялізацыяй Гарадзея набывала рысы

сучаснага сацыялістычнага горада. У ёй пабудаваны тры клубы, кінатэатр, адкрыта некалькі бібліятэк, музычная школа, дзве сярэднія школы. Ёсць два паштовыя аддзяленні, больш як дзесяць магазінаў, камбінат бытавога абслугоўвання, бальніца, рэстаран, тры сталовыя. Гарадзея патанае ў зеляніне. Яе ахінаюць саўгасныя сады. Сады растуць і каля кожнай хаты. I ўсюды — кветкі, кветкі...

Мне, вядома, часта даводзілася быць у Гарадзеі. Сустракаўся з многімі рабочымі, спецыялістамі прадпрыемстваў і саўгасаў, інтэлігенцыяй. У блакнотах сабралася шмат запісаў гутарак з імі. Перачытваю іх — і прыгадваюцца людзі розных характараў, схільнасцей, інтарэсаў. Але знаходжу ў іх аднолькавыя рысы. Гэта высокая грамадзянскасць, клопат пра агульны дабрабыт. Рабочая цукровага завода Вера Галаўко неяк гаварыла:

— Я лічу так: займай любую пасаду, але будзь заўсёды Чалавекам з вялікай літары, гэта значыць дбай перш за ўсё пра агульны інтарэс. Калі кожны будзе на сваім месцы працаваць рупліва, як пчала, то і соты нашы будуць поўныя.

Лепей і не скажаш. Агульны клопат, добрасумленная праца на карысць усіх робяць жыццё нясвіжчан шчаслівым і заможным.

ЗМЕСТ

Старажытны і малады 3

Пошук 8

Каля вытокаў трох рэк 14

Як раса на ландышы 19

На ветры жыццёвым 23

Роднымі сцежкамі 29

Веліч звычайнага 29

Дарагі аўтограф 30

3 добрымі людзьмі 32

Стаў сынам Беларусі 34

Некалькі хвілін шчасця 37

Нібы ў кроплі 39

Бацькоўскі парог 40

He тая цяпер вёска 58

Printed in USSR

 


На белорусском языке

Мннск, 1935

Рэдактар Я. I. ТУРАЙКЕВІЧ Мастак У. М. БАТУРА Тэхнічны рэдактар С. I. СТАРАВЕРАВА

Карэктар I. К. КАЗЛОВА

Здадзена ў набор 29.01.8o. Падпісана да друку 10.04.85. Фармат 70Х108'/з2. Папера для глыбокага друку. Гарнітура часопісная рубленая. Высокі друк. Ум. друк. арк. 2,80. Улік.-выд. арк. 2,57. Фіз. друк. арк. 2,0. Зак. 70. Цана 20 кап.

Рэдакцыя газеты «Голас Радзімы», Мінск, Ленінскі праспект, 44.

Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга друкарня выдавецтва ЦК КП Веларусі, Мінск, Ленінскі праспент, 79.

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.