Беларусная Народная Рэспубліка
Рада Народных Міністрау
Ekspozytura ÜanfarmerüPöIoftej w W i L N i is
WIDZ1ANOPICY MELDOWAN1O
Republique Democratique de la Ruthenie Blanche
Conseil des Ministres
1919 r.
przfjmsick
‘ ДШІЛЕМАТЫЧНЫ ПАЮТ
Мы.УГАд БЕЛАРУСКАЙ НАРОдНАЙ РЭСПУБДІКІ,11U
неы БЕЛ/РУСКАГА НАРОДУ просімо усе ваенныя і
Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918-1920 гг.
Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці
цывільнйя установы чужаземных Дзяржау і зага
дываем ^сім прнслухаючым нац ваенным і цывіл
ным 'улаіьцям.каму гэтн пашпарт будзе
за-
нн.дазвіліць свабодны праезд заграніцу наяа-
му Старі тру 3arj
fei Рады Народннх Мініотрау і йінісанічных Спрау.АНТОНУ ЛУЦКЕВІЧУ.і да-
ваць ям\
у патрэбі усялякую дапамогу.
Гэть
пашпарт мав моц на шзсьць кесяцау.
НАРОДНЫХ МІНІСТРАУ:
НАЙЕСЬЕІК СТАРШЫНІ РАДЫ
eutoen iigcas
1SS-BBBEAÜ, V
pf№
'f^r
Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918-1920 гг.
Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці
Беларуская Народная Рэспубліка ў1918-1920 гг.
Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці
Смаленск Інбелкульт 2015
УДК 323.17(476)(091)"1918/1920" + 94(476)"1918/1920"
ББК 63.3 (4Бен)
М69
Міхалюк, Д.
М69 Беларуская Народная Рэспубліка 1918—1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці / Дарота Міхалюк; навук. рэд. СтаніслаўРудовіч; пераклад з польскай мовы Алесь Пілецкі. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 496 с.: [16] с.
ISBN 978-5-00076-016-1
У манаграфіі разглядаюцца спробы здабыцця беларусамі ўласнай дзяржаўнасці пасля Першай сусветнай вайны. Яе аўтар намагалася як мага паўней прадставіць нараджэнне і развіццё беларускай дзяржаўніцкай ідэі, а таксама дзейнасць, якая прывяла да стварэння і абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У працы сярод іншага прасочваецца развіццё беларускай дзяржаўніцкай ідэі, утварэнне розных палітычных стратэгій і саюзаў. Храналагічна кніга даведзена да падзення ўрада Антона Луцкевіча ў лютым 1920 г., бо менавіта ў той момант фактычна разваліўся беларускі незалежніцкі лагер, а ўрад БНР страціў здольнасць дзейнічаць.
УДК 323.17(476)(091)"1918/1920" + 94(476)"1918/1920"
ББК 63.3 (4Бен)
Пераклад зроблены паводле выдання: Michaluk, Dorota. Bialoruska Republika Ludowa 1918 1920. U zrodei biatoruskiej panstwowosci. Torun: Wydawnictwo Naukowe Uniuiersytetu Mikolaja Kopernika, 2010. 600 s., il.
ISBN 978-5-00076-016-1
© TAA «Інбелкульт»
© Дарота Міхалюк
Змест
Да беларускага чытача................................................... 7
Уводзіны.......................................................................... 9
Раздзел I
Беларусь і яе жыхары ў XIX і на пачатку XX ст........... 19
1.1 Краіна і людзі........................................................ 19
1.2 Эканоміка беларускіх земляў................................... 41
1.3 Нацыянальная і сацыяльная структура.......... :........ 47
Раздзел II
Дзейнасць палітычных груповак на беларускіх землях перад Першай сусветнай вайной.................................................. 63
2.1 Агульнарасійскія, агульнапольскія і яўрэйскія партыі 63
2.2 «Краёўцы»................................................................ 76
2.3 Нацыянальныя рухі: літоўскі і ўкраінскі.................... 82
2.4 Беларускі нацыянальны рух..................................... 85
2.5 Выбары ў Думу........................................................ 98
Раздзел III
Ад «Вялікага Княства Літоўскага» да Беларускай Народнай Рэспублікі. Ідэя беларускай дзяржаўнасці ў 1914—1917 гг........... 108
3.1 Пад нямецкай акупацыяй.................................. ....108
3.2 На ўсходнім баку фронту........................................ 124
3.3 Усебеларускі з’езд.............................................. ,...152
Раздзел IV
Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Канцэпцыя межаў і дзяржаўная сімволіка................. 177
4.1 Берасцейскі мір....................................................... 177
4.2 Беларускі нацыянальны рух пасля разгону Усебеларускага з’езда...187
4.3 Дзейнасць беларусаў у віленскім асяродку................ ;...... 193
4.4 Абвяпічэнне незалежнасці БеларускайНароднай Рэспублікі 195
4.6 Фармаванне канцэпцыі межаў Беларускай Народнай Рэспублікі 207
4.7 Д зяржаўная сімволіка Беларускай Народнай Рэспублікі 233
Раздзел V
Тры ўрады Беларускай Народнай Рэспублікі і іх дзейнасць у перыяд з сакавіка да кастрычніка 1918 г............................... 240
5.1 Народны Сакратарыят БНР пад кіраўніцтвам Язэпа Варонкі 240
5.2 Народны Сакратарыят БНР пад кіраўніцтвам Рамана Скірмунта.. .270
5.3 Народны Сакратарыят БНР пад кіраўніцтвам Івана Серады 279
Раздзел VI
У чаканні мірнай канферэнцыі. Дзейнасць урада Антона Луцкевіча на Беларусі............................................................. 288
6.1 Праграма ўрада, кампетэнцьгі Рады Міністраў і Рады Рэспублікі...288
6.2 Палітычнае становішча БНР восенню 1918 г. Канцэпцыі бальшавікоў, Германіі, літоўцаў і палякаў у дачыненні
да Беларусі................................................................. 292
6.3 Пагадненне Віленскай Беларускай рады з Тарыбай 301
6.4 Урад Антона Луцкевіча падчас заняцця Менска і Вільні бальшавікамі 310
6.5 Знаходжанне Антона Луцкевіча ў Горадні............... 317
Раздзел VII
Урад Антона Луцкевіча на міжнароднай арэне........... 373
7.1 Падрыхтоўка Антона Луцкевіча да мірнай канферэнцыі 373
7.2 Дэлегацыя БНР на мірнай канферэнцыі................. 377
7.3 Беларускія палітыкі і заняцце Менска Войскам Польскім 391
7.4 Дыпламатычная дзейнасць А. Луцкевіча ў Варшаве 395
7.6 Апошняя спроба кансалідацыі беларускага нацыянальнага руху 415
7.7 Раскол сярод прыхільнікаў беларускай незалежнасці 423
Заканчэнне................................................................... 434
Крыніцы і літаратура..................................................... 453
Іменны паказальнік....................................................... 468
Геаграфічны паказальнік............................................ 481
Да беларускага чытача
Напрыканцы Першай сусветнай вайны беларуская палітычная эліта пабачыла магчымасць для здабыцця ўласнай дзяржаўнай незалежнасці. Была ўтворана Беларуская Народная Рэспубліка, а затым, 25 сакавіка 1918 г., абвешчана яе незалежнасць. Беларускі нацыянальны рух упісваўся ў еўрапейскія нацыятворчыя працэсы XIX і XX стагоддзяў, але таксама ён меў сваю спецыфіку, якая вынікала з асаблівасці гісторыі гэтага рэгіёна, на якую значна ўплывала размяшчэнне Беларусі на сутыку розных культур, веравызнанняў, цывілізацый. У памкненнях да здабыцця ўласнай дзяржаўнасці, абапертай на дэмакратычныя асновы, беларусы не былі выключэннем. Да гэтай мэты імкнуліся іх найбліжэйшыя суседзі: літоўцы, латышы, палякі, украінцы, гэтым самым шляхам ішлі і іншыя народы, якія жылі на ўскраінах былой Расійскай імперыі, тую ж дарогу абралі народы Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы, а таксама Каўказа.
Пасля Першай сусветнай вайны палітычная карта рэгіёна зазнала прынцыповыя змены: замест шматнацыянальных манархій узнікалі новыя незалежныя дзяржавы. Ва Усходняй Еўропе дадатковым фактарам, які вызначаў барацьбу за дзяржаўную незалежнасць, была дзейнасць расійскіх «белых» і «чырвоных» урадаў, якія, хоць узаемна змагаліся адзін з адным, у прынцыпе, усе стаялі на пазіцыі аднаўлення расійскай мяжы па стане на пачатак вайны. Каб карціна была поўная, трэба тут яшчэ згадаць пра польскія тэрытарыяльныя памкненні, якія галоўным чынам замыкаліся на жаданні далучэння Гарадзеншчыны і Віленшчыны, бо напрыканцы Першай сусветнай вайны польскія палітычныя эліты ўжо добра ўсведамлялі, што вяртанне да межаў Рэчы Паспалітай, якія існавалі перад яе падзеламі, або канцэпцыя стварэння федэрацыі ў яе даўнейшых межах — нерэальныя.
Нельга, аднак, забывацца, што новыя дзяржавы, якія ўтвараліся ў той час, беручы за аснову т. зв. этнаграфічную тэрыторьпо, уступалі паміж сабой у спрэчку за правядзенне межаў. Як беларусы, так і літоўцы прэтэндавалі на Вільню, Горадню, Белавежскую пупгчу. Аб’ектам спрэчак на беларуска-латвійскім памежжы быў Дзвінск (цяперашні Даўгаўпілс), а на беларуска-ўкраінскім памежжы — Заходняе і Усходняе Палессе, Берасцейская і Бельская землі. Планы і надзеі беларускіх нацыянальных дзеячаў не мелі поспеху. Ва Усходняй Еўропе прызнанне на міжнароднай арэне здолелі здабыць толькі Літва, Латвія, Эстонія, Фінляндыя, Полыпча, а праз пэўны час і СССР. Беларуская Народная Рэспубліка не адбылася як незалежная дзяржава, а беларускія землі паводле артыкулаў Рыжскай дамовы былі падзеленыя паміж Польшчай і Савецкай Расіяй. Апошняя падчас змагання беларусаў за незалежнасць супрацьпаставіла Беларускай Народнай Рэспубліцы мадэль цалкам залежнай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Пасля няўдачы ў здабыцці дзяржаўнай самастойнасці Беларуская Народная Рэспубліка стала ідэяй, якую можна было агучваць толькі на эміграцыі. Пасля рэалізацыі мадэлі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі традыцьпо змагання за незалежнасць і дамаганняў уласнай дзяржаўнасці пад бел-чырвона-белым сцягам намагаліся сцерці са старонак афіцыйнай гісторыі і свядомасці чарговых пакаленняў беларусаў.
Акрамя кампраметацыі гэтай ідэі словамі ці шляхам замоўчвання, рабіўся nepacnefl палітыкаў і жаўнераў, што змагаліся за незалежнасць Беларусі; многія з іх заплацілі найвышэйшую цану.
Пра спробу здабыцця беларусамі ўласнай дзяржаўнасці пасля Першай сусветнай вайны распавядае мая кніга пад назвай «Беларуская Народная Рэспубліка 1918—1920 гт. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці», якая праз чатыры гады пасля выдання ў Полыпчы патрапляе ў рукі чытачоў у перакладзе на беларускую мову. У гэтай працы я намагалася як мага паўней прадставіць нараджэнне і развіццё беларускай дзяржаўніцкай ідэі, а таксама дзейнасць, якая прывяла да стварэння і абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Разгляду гэтай праблематыкі папярэднічаюць уводзіны на тэму грамадскіх, культурных, нацыянальных і палітычных пераўтварэнняў. Хоць бы схематычнае акрэсленне працэсаў, якія ў той час адбываліся, а таксама іх вынікаў, падалося мне неабходным для таго, каб леппі зразумець рэаліі і магчымасці выбару людзей таго часу. У маёй працы ставіцца шмат пытанняў, сярод іншага пра развіццё беларускай дзяржаўніцкай ідэі, утварэнне розных палітычных стратэгій і саюзаў. Адно з галоўных пытанняў — прычына няўдачы беларускіх дзяржаўных планаў: чаму беларусы не здолелі здабыць незалежнасць пасля Першай сусветнай вайны? Я, аднак, не даю на гэтае пытанне адназначнага і наўпроставага адказу, бо ён утрымліваецца на старонках усёй кнігі. Мяркую, што пасля азнаямлення з яе зместам чытач сам абярэ тыя пытанні, якія пададуцца яму найболып важнымі, а магчыма, што сфармулюе і ўласныя, іншыя адказы. Такая наша, гісторыкаў, роля — заахвоціць да роздуму і да раблення новых даследчыцкіх крокаў. Думаю, што яны дакладна будуць, бо тэма яшчэ не вычарпаная, а для беларускай гістарыяграфіі вельмі важная. Пашырэнню даследаванняў павінна паспрыяць тое, што адкрываюцца новыя крыніцы, якія не былі мне вядомыя пры працы над гэтай кнігай. Маю на ўвазе адкрыццё ў 2012 г. Літоўскім цэнтральным дзяржаўным архівам доступу да новых дакументаў, датычных Беларускай Народнай Рэспублікі.
На заканчэнне гэтай прадмовы хачу выказаць падзяку ўсім тым людзям, якія спрычыніліся да выдання гэтай кнігі ў беларускай моўнай версіі, дзякуючы чаму значна пашыраецца кола яе чытачоў. Вельмі дзякую Валеру Булгакаву за прапанову друкавання гэтай кнігі па-беларуску і нязломную веру ў тое, што, нягледзячы на ўсе перашкоды, яна ўсё ж такі ўрэшце рэшт выйдзе ў свет. Асаблівыя словы падзякі выказваю Станіславу Рудовічу, аўтару адной з найважнейшых кніг, датычных гісторыі Беларусі XX ст., пад назвай «Час выбару. Праблема самавызначэння Беларусіў 1917 годзе» (Мінск, 2001). Ён правёў вельміўніклівую іўважлівую навуковую рэдакцыю беларускамоўнай версіі маёй кнігі. Цешуся, што я магла з ім супрацоўнічаць, бо пастаўленыя сп. Рудовічам пытанні і зычлівыя заўвагі дазволілі мне праясніць ці ўдакладніць пэўныя моманты, у выніку чаго ў некаторых месцах праца нязначна адрозніваецца ад польскамоўнай версіі. Дзякую сп. Аляксандру Пашкевічу за апошнія рэдакцыйныя праўкі і канчатковую адшліфоўку тэксіу кнігі. Падзяку выказваю таксама Алесю Пілецкаму, які зрабіў пераклад з польскай мовы на беларускую з першапублікацыі, здзейсненай у 2010 г. навуковым выдавецтвам Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні.
Дарота Міхалюк
Уводзіны
Падзенне Расійскай імперыі падчас Першай сусветнай вайны стварыла перадумовы для значных палітычных перамен ва Усходняй Еўропе. Пачалося ажыўленне нацыянальных рухаў на ўскраінах імперыі. У болыпасці выпадкаў яны праходзілі адзін і той жа шлях падчас разрыву сваіх адносін з Расіяй: ад дэкларацыі лозунгаў культурнай аўтаноміі, праз палітычную аўтаномію ў межах нерасійскіх этнічных абшараў і іх саюзу з дэмакратычнай Расіяй на ўмовах федэрацыі, да барацьбы за дзяржаўны суверэнітэт. Хоць і з вялікім спазненнем, гэты шлях прайшоў і нацыянальны беларускі рух.
Некалькі год таму ўпершыню я праглядала надрукаваныя дакументы, якія тычыліся Беларускай Народнай Рэспублікі. Яны падаліся мне яскравым сведчаннем неардынарнай палітычнай драмы: юнацкія ідэалы, мары пра ўласную дзяржаву, адсутнасць разумення з боку міжнародных палітычных колаў, нечаканыя павароты, рамантычныя героі. Урэшце — трагічны фінал беларускай незалежніцкай ідэі і яе прыхільнікаў, большасць якіх за свае мары заплацілі найвышэйшую цану, будучы пакаранымі смерцю ў перыяд сталінскіх рэпрэсій. Аднак больш падрабязны аналіз дакументаў дазволіў канстатаваць, што прычынай няўдач беларусаў былі не толькі выключна неспрыяльныя знешнія фактары, але таксама іўнутраныя. Беларусы не змаглі адкінуць унутрыпартыйныя спрэчкі і кансалідавацца вакол дзяржаўніцкай ідэі як галоўнай мэты сваёй дзейнасці. Частка дзеячаў крайне левага кірунку на першы план ставіла абавязковасць правядзення глыбокіх сацыяльных рэформ, якія, аднак, былі занадта радыкальнымі, каб іх прынялі ўсе будучыя жыхары незалежнай Беларусі.
Падчас распрацоўкі тэмы з’явілася шмат пытанняў: пра нараджэнне ідэі беларускай дзяржаўнасці, пра планы па стварэнні дзяржавы, пра спосабы склікання і функцыянавання вышэйшых органаў улады, заключэння дамоў з суседзямі, адміністрацыйнай структуры, праўздзеянне на грамадскую думку, а таксама на нацыянальныя і дзяржаўныя прыхільнасці жыхароў тых земляў, што прызнаваліся тэрыторыяй будучай беларускай дзяржавы, урэшце рэшт — пра прычыны паразы. Падчас дзяржаватворчых высілкаў асабліва моцным было змаганне з бальшавікамі, якія, паводле меркавання савецкіх гістарыёграфаў, з’яўляліся стваральнікамі беларускай дзяржаўнасці. Пры гэтым з цяжкасцямі адбываўся разрыў не толькі дзяржаўных, але і псіхалагічных сувязяў з Расіяй. Сціранне ўсходняй і заходняй арыентацыі было, зрэшты, адной з прычын складанасцей у паразуменні паміж беларускімі нацыянальнымі дзеячамі і істотнай прычынай іх канчатковага падзелу на некалькі лагераў.
Навешванне бальшавікамі на БНР такіх ярлыкоў, як «буржуазная», «нацыяналістычная» і «антысавецкая», і акрэсленне яе дзеячаў як ворагаў народа, а таксама абвінавачванні на іх адрас у пранямецкай,
прапольскай і празаходняй арыентацьгі стала прычынай таго, што тэмы БНР доўга нельга было ўздымаць. Ацалелыя матэрыялы і крыніцы, што датычылі БНР, былі закрытыя ў адмысловых архіўных сховішчах без магчымасці доступу для даследчыкаў. Першымі, у сярэдзіне 1980-х гг., былі рассакрэчаныя матэрыялы, якія захоўваліся ў тагачасным Дзяржаўным архіве Літоўскай ССР, а ў пачатку дзевяностых адкрытыя зборы, што знаходзіліся ў Партыйным архіве Інстытута гісторьй партыі пры ЦК КПБ (фонд 62) і ў Цэнтральным архіве Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР (фонд 325). Тады наступіў кароткі перыяд інтэнсіўнага даследавання тэматыкі БНР, гісторыя якой пасля гадоў маўчання ператварылася ў легенду. Да яе дзяржаўных сімвалаў — бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня» — пасля распаду Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік вярнулася незалежная Рэспубліка Беларусь. Аднак праз некалькі гадоў па ініцыятыве прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі шляхам правядзення 14 траўня 1995 г. рэспубліканскага рэферэндуму нацыянальныя сімвалы былі замененыя на нязначна мадыфікаваныя савецкія. Змена палітычнага клімату ў Беларусі паўплывала таксама і на тое, што даследаванні праблематыкі, звязанай з БНР, працягваліся адносна нядоўга. У той перыяд гісторыкі змаглі азнаёміцца з захаванымі дакументамі, на падставе якіх з’явілася шмат артыкулаў, прысвечаных розным аспектам дзейнасці БНР, былі адкрытыя цікавыя крыніцы і матэрыялы, публікавалася публіцыстыка беларускіх нацыянальных дзеячаў. Шмат з тых артыкулаў у сінтэтычным выглядзе трапілаў «Энцыклапедыю гісторыі Беларусі», што была выдадзена ў шасці тамах у Мінску ў 1993—2003 гг.
Хоць некалькі важных даследаванняў і былі апублікаваныя, ніводнай працы, якая б абагульняла тэматыку БНР, дагэтуль не з’явілася. Першымі гэтым заняліся Іван Коўкель і Мікалай Сташкевіч яшчэ ў тыя часы, калі доступ да арыгінальных дакументаў БНР быў надзвычай абмежаваны, калі не сказаць немагчымы1. Аднак тэзісы, якія ўтрымліваюцца ў іх працы, сфармуляваныя на аснове савецкай метадалогіі. У канцы 1990-х — пачатку 2000-х гг. з’явіліся яшчэ дзве важныя працы: супольная Уладзіміра Ладысева і Пятра Брыгадзіна, а таксама Аляксандра Ціхамірава2. Іх аўтары сканцэнтраваліся на прэзентацыі найважнейшых рэчаў, даючы агляд пачатку ўзнікнення беларускай дзяржаўнасці ў XX ст.
Для польскай гістарыяграфіі тэма Беларускай Народнай Рэспублікі ніколі не была прыярытэтнай, таму гэтай іграблемай займаліся хутчэй на перыферыі даследаванняў, што тычыліся гісторыі Полыпчы і ўсходняй
1 Ковкель Н., Сташкевйч Н. Почему не состоялась ВНР? (Лз нсторнн полнтнческого банкротства нацноналнстнческой контрреволюцнн в Белорусснн 1918—1925 гг.). Мннск, 1980.
2 Ладысеў У. Ф., Брыгадзін П. I. На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці (1917—1920 гг.). Мінск, 1999; Ціхаміраў А. Беларусь у сістэме міжнародных адносін перыяду пасляваеннага ўладкавання Еўропы і польска-савецкай вайны (1918—1921 гг.). Мінск, 2003.
праблематыкі. Найболып месца прысвяцілі БНР у сваіх працах Алексы Дзяруга, Крыстьша Гамулка, Войцех Матэрскі, Юры Туронак, Збігнеў Карпус3. Праблематыка, звязаная з БНР і яе стваральнікамі, выступае ў працах Яўгена Мірановіча, Алега Латышонка і Алены Глагоўскай — навуковых супрацоўнікаў універсітэта ў Беластоку, а таксама на старонках «Bialoruskich Zeszytow Historycznych» («Беларускі гістарычны зборнік»)4. У 2000 г. згаданыя навукоўцы, як сябры Рады Беларускага гістарычнага таварыства, былі арганізатарамі прысвечанай БНР канферэнцыі, матэрыялы якой апублікаваныя ў 15-м томе «Bialoruskich Zeszytow Historycznych», выдадзеных у Беластоку ў 2001 г.5.
Мэтай маёй працы было даследаваць умовы, у якіх нарадзілася ідэя беларускай дзяржаўнасці і якім чынам яна развівалася: ад ідэі палітычнай аўтаноміі да ідэі незалежнай дзяржавы, абвешчанай 25 сакавіка 1918 г. Трэцяй Устаўной граматай. Мяне перадусім цікавіла паўстанне Беларускай Народнай Рэспублікі і спробы яе ўрадаў атрымаць прызнанне на міжнароднай арэне, а таксама іх дасягненні ў галіне знешняй палітыкі. Шмат месца прысвечана аналізу міжнацыянальных адносін і палітычнаму светапогляду жыхароў Беларусі, бо пры будаўніцтве дзяржавы чалавечы патэнцыял і заангажаванасць грамадства адыгрываюць асноўную ролю. Хоць беларускі нацыянальны рух ішоў шляхам, падобным да шляху іншых народаў Расіі, якія змагаліся за сваю дзяржаўную незалежнасць, ён, аднак, меў сваю ўласную спецыфіку, якая вынікала з адметнага гістарычнага і культурнага развіцця і з асаблівай канфесійнай сітуацыі. Гэтыя фактары я намагалася прааналізаваць, a таксама прадставіць шлях да незалежнасці Беларусі на агульным фоне сацыяльных і палітычных адносін.
Паводле першапачатковай задумы, храналагічныя межы працы павінны былі ахапіць перыяд ад з’яўлення ідэі Беларускай Народ-
3 Deruga A. Polityka wschodnia Polski wobec Litwy, Bialorusi i Ukrainy (1918—1919). Warszawa, 1969; Gomolka K. Mi^dzy Polsk^ a Rosjq. Bialorus w koncepcjach polskich ugrupowan politycznych. Warszawa, 1994; беларускамоўная версія: Гамулка K. Паміж Полыпчай і Расіяй: Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фармаванняў 1918—1922. Вільня, 2008; Turonek J. Bialorus pod okupacja, niemiecka. Warszawa, 1993; беларускамоўныя версіі: Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Мінск, 1993; Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі. Вільня, 2006. С. 510—677; Karpus Z. Wschodni sojusznicy Polski w wojnie 1920 roku. Oddzialy wojskowe ukrainskie, rosyjskie, kozackie i bialoruskie w Polsce w latach 1919—1920. Torun, 1999.
4 Glogowska H. Bialorus 1914—1929. Kultura pod presj$ polityki. Bialystok, 1996; Latyszonek O. Bialoruskie formacje wojskowe 1917—1923. Bialystok, 1996; беларускамоўная версія: Латышонак А. Жаўнеры БНР. Беласток—Вільня, 2009. С. 14—235; выд. 3-е, папраўленае. Смаленск, 2014. С. 14—218; Mironowicz Е. Bialorus. Wyd. 2. Warszawa, 2007; беларускамоўная версія: Мірановіч Я. Найноўшая гісторыя Беларусі. Санкт-Пецярбург, 2003.
5 Праведзеная ў кастрычніку 2000 г. у Беластоку навуковая канферэнцыя «Змаганне за беларускую дзяржаўнасць у XX ст.» не абмяжоўвалася праблематыкай БНР, a мела больш шырокі тэматычны абсяг. Яе матэрыялы друкаваліся ў 15-м і 16-м тамах «Bialoruskich Zeszytow Historycznych» (Заўв. рэдХ
най Рэспублікі, разам з характарыстыкай развіцця ідэі беларускай дзяржаўнасці, да падзелу тэрыторыі Беларусі паміж Польпічай і Савецкай Расіяй па ўмовах Рыжскай дамовы ў сакавіку 1921 г. Аднак у выніку праведзеных даследаванняў мне падалося больш абгрунтаваным скончыць працу падзеннем урада Антона Луцкевіча ў лютым 1920 г., бо менавіта ў той момант разваліўся беларускі незалежніцкі лагер, а ўрад БНР страціў здольнасць дзейнічаць. Тым самым былі страчаныя магчымасці атрымаць незалежнасць дыпламатычным шляхам, а асяродак беларускіх палітыкаў падзяліўся на тры групы, якія пачалі самастойна супрацоўнічаць з Польшчай, Літвой альбо Савецкай Расіяй. Супярэчлівая палітыка ўрадаў гэтых трох дзяржаў, зацікаўленых у частцы альбо ўсёй (у выпадку расійскіх балыпавікоў) беларускай тэрыторыі, прывяла да таго, што беларускія палітыкі з колішняга незалежніцкага лагера дзейнічалі насуперак адзін аднаму. Чарговыя падзеі вызначылі наступныя этапы: 1923 год, калі адбылося прызнанне польска-савецкай мяжы Радай амбасадараў і выгнанне ўрада БНР з Літвы, а таксама 1925 год, калі Берлінскай канферэнцыі частка дзеячаў БНР пагадзілася на ліквідацыю яе дзяржаўных органаў і выезд у савецкі Менск. Праціўнікі такога рашэння не дазволілі ліквідаваць Раду БНР, якая дзейнічае на эміграцыі і сёння.
Асновай для маіх даследаванняў сталі дакументы дзейнасці Народнага Сакратарыята БНР, Рады Міністраў БНР, а таксама дыпламатычных місій БНР у Берліне і Рызе, якія знаходзяцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (НАРБ), Літоўскім цэнтральным дзяржаўным архіве (Lietuvos centrinis valstybes archyvas, LCVA), Аддзеле рукапісаў Бібліятэкі імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук (Lietuvos mokslu akademijos Vrublevsku^ biblioteka, LMAVB).
Лёс гэтых дакументаў сам na сабе з’яўляецца захапляльным прадметам для даследавання. Таксама як і дзеячы БНР, архіўныя матэрыялы вандравалі з месца на месца, падвяргаліся расцярушванню, зніпічаліся і губляліся. Гісторыю іх перамяшчэння вельмі цікава паказалі Ганна Сурмач і Сяргей Шупа6.
Дакументы БНР былі расцярушаныя і захоўваліся рознымі дзеячамі: Язэпам Варонкам, Вацлавам Ластоўскім, Лявонам Зайцам, Аляксандрам Цвікевічам, Васілём Захаркам, Пётрам Крачэўскім, Міколам Абрамчыкам. У 1930 г. дакументы БНР з архіва Аляксандра Цвікевіча трапілі ў рукі савецкіх улад і сталі прычынай абвінавачвання вялікай колькасці людзей у нацыянал-дэмакратызме. Пазней з іх стварылі фонд № 62 Партыйнага архіва Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ (асобныя папкі апісваліся як «архіў буржуазнай Беларускай Народнай Рэспублікі»), Пасля рассакрэчвання гэтых дакументаў у 1990-я гг. яны сталі асновай для фонду № 325 у Нацыянальным архіве Рэспублікі
6 Шупа С. Беларуская Народная Рэспубліка і яе архівы Ц Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі / Рэд. С. Шупа. Вільня—Нью-Ёрк—Менск—Прага, 1998. Т. 1. С. 5—18; Сурмач Г. Беларускі Загранічны Архіў Ц Беларуская мінуўшчына. 1993. №1. С. 18—23.
Беларусь. Непасрэдна ў той фонд трапілі таксама дакументы са збораў В. Ластоўскага і Я. Варонкі. Частка дакументаў БНР, што знаходзілася ў зборах В. Ластоўскага, у другой палове 1940-х гг. XX ст. трапіла ў зборы Дзяржаўнага архіва Літоўскай ССР, з якога ўзнік Цэнтральны літоўскі дзяржаўны архіў. На іх аснове быў створаны фонд № 582 пад назвай «Рада Міністраў БНР», які быў рассакрэчаны ўжо ў 1984 г.
У Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь пасля Другой сусветнай вайны трапілі зборы Канстанціна Езавітава, у якіх знаходзіліся дакументы 1918—1944 гг. (фонд № 458). К. Езавітаў з’яўляўся адным з кіраўнікоў Цэнтральнай беларускай вайсковай рады, міністрам вайсковых спраў ва ўрадзе БНР і арганізатарам вайскова-дыпламатычных пляцовак БНР у Латвіі і Эстоніі. Дакументы былі канфіскаваныя падчас яго арышту савецкай контрразведкай 1-га Украінскага фронту «Смерш» у красавіку 1945 г. Аднак гэтыя дакументы датычаць, галоўным чынам, яго пазнейшай дзейнасці. У зборы НАРБ трапілі таксама некаторыя дакументы з віленскага Беларускага музея братоў Івана і Антона Луцкевічаў, кіраўнікоў беларускага нацыянальнага руху. Некаторыя дакументы з таго музейнага збору Луцкевічаў перайшлі ў Д зяржаўны архіў Літоўскай ССР, дзе іх раздзялілі. Частка ўтварыла фонд № 45 (пазней фонд № 281 у LCVA) пад назвай «Беларускі музей імя Івана Луцкевіча». У яго таксама трапілі некаторыя дакументы, якія захоўваў В. Ластоўскі. Іншыя матэрыялы, сабраныя Луцкевічамі, вылучылі і далучылі да фонду «Рада Міністраў БНР» (фонд № 582 у LCVA). У 1960 г. дакументы, якія датычылі менскага перыяду Луцкевічаў і ўвогуле Менска, перадалі ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ), дзе яны ўтвараюць фонд № 3 (у LCVA засталося толькі дзевяць адзінак захавання).
Частка дакументаў Беларускай Народнай Рэспублікі з архіва М. Абрамчыка, прэзідэнта БНР на эміграцыі ў 1943—1970 гг., даступная ў Дзяржаўным архіве Расійскай Федэрацыі (Государственный архнв Росснйской Федерацнн, ГАРФ) у калекцыі Расійскага загранічнага архіва. Фонд № 6218 пад назвай «Матэрыялы, датычныя БНР» утрымлівае, сярод іншага, дакументы беларускай дэлегацыі на канферэнцыі ў Парыжы, фонд № 6503 датычыць працы Міністэрства беларускіх спраў пры ўрадзе Літвы, а фонд № 6463 — дзейнасці дыпламатычнай місіі БНР у Берліне ў 1921—1922 гг. Асабліва прыдатнымі для дадзенай працы аказаліся фонд № 6063, які датычыць Рады БНР у Менску, і № 5783 —Рады Народных Міністраў, які ўтрымлівае лісты А. Луцкевіча з мірнай канферэнцыі ў Парыжы. Копіі гэтых лістоў трапілі мне ў рукі дзякуючы дабразычлівасці прафесара Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Рыгора Лазько, які іх адкрыў і выдаў7. Гэтая эпісталярная спадчына вельмі каштоўная, асабліва таму, што дагэтуль не выяўлены архіў дэлегацыі на Парыжскай канферэнцыі, якім апекаваўся Яўген Ладноў.
7 Лісты Антона Луцкевіча з часу Парыжскай мірнай канферэнцыі / Прадмова, каментары і публікацыя Р. Лазько // Arche. 2006. № 10. С. 54—81.
Тым часам невядома, што стала з дакументамі Беларускага загранічнага архіва ў Празе, які ў 1928 г. утварыў Мікола Вяршынін, дыпламатычны прадстаўнік БНР у гэтым горадзе. Да сёння таксама не ўдалося знайсці часткі дакументаў, якія датычылі Рады БНР, Прэзідыума Рады БНР у 1920—1924 гг., Народнага Сакратарыята ў 1918 г., Рады Народных Міністраў у 1918—1924 гг., Дзяржаўнага рэвізора, а таксама Найвышэйшай Рады БНР. Зніклі сляды архіваў дыпламатычных місій БНР за мяжой: у Кіеве, Адэсе, Маскве, Варшаве, Таліне, Хельсінкі, Тамерфорсе, Капенгагене, Берліне, Сафіі, Бялградзе, а таксама ў Празе. Захавалася болынасць дакументаў надзвычайнай дэлегацыі Рады БНР у Кіеве з вясны і восені 1918 г., архіў дыпламатычнага прадстаўніцтва БНР у Коўне, Рызе, а таксама пашпартнага аддзела ў Лібаве. Толькі часткова захаваліся асабістыя архівы кіраўнікоў Рады БНР і кіраўнікоў Народнага Сакратарыята8. Расцярушыліся таксама дакументы, якія тычыліся беларускага нацыянальнага руху. У студзені 1918 г. бальшавікі напалі на Цэнтральную Беларускую вайсковую раду ў Менску, арыштавалі К. Езавітава і В. Захарку і захапілі архівы Беларускага нацыянальнага камітэтаў Менску і Беларускай цэнтральнай вайсковай рады. Праз месяц частка збораў была вернутая, але выявілася, што засталіся толькі некаторыя дакументы Усебеларускага з’езда. Невядома, што стала з астатнімі матэрыяламі Усебеларускага з’езда (як быццам яны складалі дзве вялікія тэчкі), якімі апекаваўся сакратар з’езда Тамаш Грыб9. Некаторыя дакументы, што захаваліся ў руках удзельнікаў з’езда, рознымі шляхамі трапілі ў фонд № 325 Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Частка пратаколаў была паспяхова апублікаваная ў бюлетэні «Белорусская Рада» пасля сканчэння з’езда. Аднак невядомым застаецца лёс асабістых архіваў Івана Серады, Язэпа Лёсіка, Пятра Крачэўскага, Аляксандра Цвікевіча. Гэта, аднак, не азначае, што яны зніклі назаўсёды. Неацэннай крыніцай ведаў з’яўляюцца калекцьгі беларускіх дзеячаў культуры, якія захоўваюцца ў БДАМЛМ у Мінску.
Даследаванне дзейнасці БНР я праводзіла ў нацыянальных і замежных архівасховішчах. Асновай дадзенай працы паслужылі дакументы, што захоўваюцца ў вышэйназваных фондах у НАРБ (фонды 60, 510, 604, 584), БДАМЛМ (фонд 3, а таксама калекцыя фотаздымкаў са збораў Язэпа Шнаркевіча — фонд 389), у LMAB (фонд 21) і LCVA (фонды 582, 329). Значная частка дакументаў з гэтага апошняга архіва, датычных дзейнасці БНР, была апублікаваная Сяргеем Шупам, што нашмат спрашчае працу даследчыка. Вельмі цікавыя пратаколы з паседжанняў дэлегацый БНР і УНР, а таксама размоў на тэму беларускаўкраінскай мяжы, якія адбываліся ў Кіеве ў 1918 г., я выявіла ў фондах Міністэрства замежных спраў УНР (фонд 2592), Міністэрства замежных спраў Украінскай Дзяржавы (фонд 3766) і Замежнага дэпартамента Міністэрства замежных спраў УНР (фонд 3696), якія захоўваюцца ў
8 Шупа С. Беларуская Народная Рэспубліка... С. 16—18.
9 Скалабан В. Усебеларускі з’езд 1917 года: перспектывы вывучэння // Bialoruskie Zeszyty Historychne. Т. 15. Bialystok, 2001. S. 63—75.
Цэнтральным дзяржаўным архіве вышэйшых органаў улады і кіравання Украіны10. Гэта дазволіла параўнаць пратаколы дэлегацыі БНР, якія знаходзяцца ў LCVA, і прадставіць праблему з двух бакоў. У кіеўскіх зборах я змагла таксама азнаёміцца з картамі, на якіх украінская дэлегацыя рыхтавала праект беларуска-ўкраінскай мяжы. У ГАРФ я карысталася Расійскім загранічным архівам і матэрыяламі Беларускай (Расійскай) гарадзенскай управы, а ў Расійскім дзяржаўным ваенным архіве (Росснйскнй государственный военный архнв, РГВА) у Маскве — фондам Галоўнага камандавання Польскага Войска. Пошукі праводзіліся таксама ў зборах Архіва новых актаў (Archiwum Akt Nowych) у Варшаве (фонды МЗС, Ігнація Падарэўскага, Юзафа Пілсудскага, тэчкі Леана Васілеўскага), а таксама ў Цэнтральным вайсковым архіве {Centraine Archiwum Woiskowe) (фонд II аддзела Генеральнага штаба Войска Польскага). Вельмі карысным у даследаванні быў збор беларускай публіцыстыкі, які захоўваецца ў надзвычай багатай Бібліятэцы-музеі імя Францішка Скарыны ў Лондане. Там сярод іншага я карысталася копіямі дакументаў брытанскага Міністэрства замежных спраў, што дазволіла прасачыць развіццё ведаў на тэму Беларусі і беларускага нацыянальнага руху ў брытанскіх дьшламатычных асяродках. Цікавым дадаткам да даследаванняў былі таксама дакументы, якія датычаць генерала Станіслава Булак-Булаховіча, што захоўваюцца ў Інстытуце Юзафа Пілсудскага ў Лондане.
Адначасова ў працы была выкарыстана інфармацыя пра палітычнае жыццё беларусаў з разнастайнай прэсы, а таксама артыкулы, апублікаваныя Язэпам Варонкам, Антонам Луцкевічам, Канстанцінам Езавітавым, Язэпам Лёсікам, Фабіянам Шантырам, Аляксандрам Цвікевічам на старонках такіх перыёдыкаў, як «Беларускае жыццё», «Белорусская Рада», «Вольная Беларусь», «Гоман», «Родны Край», «Звон». Азнаёмілася я і з успамінамі беларускіх дзеячаў, апублікаванымі ў гістарычных часопісах «Arche» і «Спадчына». Іх вартасць, аднак, вельмі розная — некаторыя пісаліся ўжо з іншай перспектывы, а на ацэнку падзей паўплывала бягучая палітыка.
Добрай падмогай для даследчыка з’яўляюцца падборкі публіцыстыкі нацыянальных дзеячаў, якія друкаваліся ў розных перыёдыках. Яны былі старанна сабраныя беларускімі выдаўцамі і часта суправаджаюцца ўспамінамі альбо паказаннямі адносна палітычнай дзейнасці, складзенымі для органаў НКУС.
Кніга складаецца з сямі раздзелаў. Я старалася захаваць храналагічную паслядоўнасць у выкладанні падзей, аднак гэта не заўсёды было карысным для цэльнасці працы. Таму ў чацвёртым раздзеле, трохі апярэджваючы ход падзей, пададзена канцэпцыя развіцця межаў Беларусі ад 1917 г. аж да часу працы над картай БНР
10 Аб магчымасці выкарыстання дакументаў гэтага архіва ў даследаваннях беларускай праблематыкі гл.: Матяш I. Джерела до історіі Білорусі в XX ст. в украінськнх архівах // Biaiorus w XX stuleciu... W kr^gu kultury i polityki / Red. D. Michaluk. Torun, 2007. S. 667—684.
для мірнай канферэяцыі ў Парыжы. Выезд беларускай дэлегацыі пад кіраўніцтвам прэм’ера Антона Луцкевіча стаў прычынай таго, што палітычная дзейнасць працягвалася не толькі на беларускіх землях, але таксама і ў Парыжы, і ў замежных місіях БНР у Берліне, Рызе і Коўне. Усё гэта я старалася асэнсаваць праблемна, што зноў жа вымушала парушаць храналогію.
У першым раздзеле паказаныя стан гаспадаркі і нацыянальная ды сацыяльная структура насельніцтва беларускіх земляў напярэдадні выбуху Першай сусветнай вайны. Прасочваюцца працэсы, якія прывялі да складвання на тых тэрыторыях спецыфічнай нацыянальнай і сацыяльнай структуры і фармавання на пачатку XX ст. беларускай нацыі як нацыі сялянскай, пазбаўленай вышэйшай грамадскай эліты.
Другі раздзел прысвечаны дзейнасці палітычных груповак на беларускіх землях перад Першай сусветнай вайной і іх планам у дачыненні да Беларусі. Тут характарызуюцца праграмы агульнарасійскіх, польскіх, яўрэйскіх, літоўскіх і ўкраінскіх партый, што актыўна дзейнічалі на беларускіх землях, а таксама праграма «краёўцаў» і беларускі нацыянальны рух. Асабліва важным падалося мне адлюстраваць палітычны светапогляд магчымых будучых жыхароў Беларусі і іх палітычную арыентацыю. Менавіта таму шмат месца ў дадзенай працы прысвячаецца аналізу вынікаў выбараў у расійскую Дзяржаўную думу. На працягу ўсяго XIX ст. на Беларусі сутыкаліся два геапалітычныя накірункі: прапольскі і прарасійскі, а пад уплывам гэтай светапогляднай барацьбы знаходзіўся і беларускі незалежніцкі рух.
У трэцім раздзеле разглядаецца развіодё ідэі беларускай дзяржаўнасці падчас Першай сусветнай вайны і нараджэнне па абодвух баках расійска-нямецкага фронту канцэпцыі пабудовы дзяржаўнасці, a менавіта—ідэі аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага, канфедэрацыі дзяржаў ад Балтыйскага да Чорнага мора, федэрацыі Беларусі з Расіяй. Кансалідацыя незалежніцкіх сіл адбылася на I Усебеларускім з’ездзе ў снежні 1917 г., калі пасля бурлівых дэбатаў быў заключаны кампраміс. Было вырашана, што абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі з’яўляецца неабходным. Аднак гэтага не адбылося, бо Усебеларускі з’езд быў разагнаны бальшавікамі Заходняй вобласці і фронту, якія ўзурпавалі права на ўладу ў Беларусі.
Наступныя этапы, якія прывялі да ўзнікнення Веларускай Народнай Рэспублікі, а неўзабаве і да абвяшчэння яе незалежнасці, прадстаўленыя ў чацвёртым раздзеле. Там жа разглядаецца фармаванне канцэпцыі дзяржаўных межаў і справа беларускіх нацыянальных сімвалаў.
Пяты раздзел прысвечаны дзейнасці трох першых урадаў БНР: Asana Варонкі, Рамана Скірмунта і Івана Серады. Толькі восенню 1918 г. утварыць урад папрасілі Антона Луцкевіча. Яго дзейнасць на пасадзе прэм’ера абмяркоўваецца ў двух апошніх раздзелах.
Шосты раздзел датычыць перыяду, калі прэм’ер Антон Луцкевіч япічэ знаходзіўся на беларускіх тэрыторыях, занятых Чырвонай Арміяй, і рыхтаваўся да паездкі на Парыжскую мірную канферэнцыю.
У сёмым раздзеле паказаныя намаганні, прыкладзеныя беларускай дэлегацыяй на Парыжскай мірнай канферэнцыі, мэтай якіх было дамагчыся прызнання Беларусі суб’ектам міжнароднага права, дзеянні суседніх дзяржаў адносна праблемы беларускай незалежнасці, а таксама прычыны крызісу ў беларускім асяродку і заняпад урада А. Луцкевіча.
Напрыканцы працы аналізуецца праблема міжнароднага прызнання БНР і ўзровень эфектыўнасці кожнага з урадаў БНР. Я старалася таксама прасачыць далейшы лёс Беларусі і беларускіх незалежнікаў пасля расколу ў незалежніцкім лагеры на пачатку 1920 г.
У многіх выпадках немагчыма было высветліць, паводле якога стылю — новага ці старога — пададзеныя даты, што фігуруюць у літаратуры і дакументах. У сувязі з гэтым я ўрэшце рэшт увогуле адмовілася ад пераводу дат з аднаго стылю ў другі альбо падвойнага іх выкарыстання, апрача тых выпадкаў, калі ў літаратуры яны падаваліся паводле двух календароў.
Тлумачэння патрабуе таксама пытанне, адносна якога абшару ўжываецца мной назва «Беларусь». Гісторыя распаўсюджвання гэтай назвы з’яўляецца тэмай асобнага вывучэння11. У дадзенай працы яна выкарыстоўваецца ў розных значэннях. Для перыяду ад XIX да пачатку XX ст. — у якасці гістарычна-геаграфічнай назвы тэрыторыі пяці заходніх губерняў Расіі: Менскай, Магілёўскай, Віцебскай, Гарадзенскай, Віленскай (земляў дзвюх апошніх губерняў гэты тэрмін тычыцца толькі часткова). Для гэтых тэрыторый у XIX — пачатку XX ст. выкарыстоўвалася таксама назва «Літва», разумець якую варта ў сэнсе гістарычнай Літвы, што ахоплівае Беларусь і Літву (больш падрабязна гэтая праблема разглядаецца ў першым раздзеле). Адносна ж перыяду ўзнікнення Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) у 1918 г. назва «Беларусь» часта выкарыстоўваецца паралельна з назвай БНР.
Падчас доўгіх замежных камандзіровак у Беларусь мне дапамагалі і давалі карысныя навуковыя парады Ганна Запартыка — дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея літаратуры і мастацтва ў Мінску, доктар Вячаслаў Селяменеў—дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, а таксама тагачасныя супрацоўнікі гэтага архіва Аляксандра Гесь, кандыдаты гістарычных навук Віталь Скалабан, Анатоль Вялікі, Уладзімір Ляхоўскі. Выказваю ім за гэта шчырую ўдзячнасць. Сардэчныя падзякі накіроўваю таксама на адрас Валянціны Лебедзевай з Гомельскага дзяржаўнагаўніверсітэта імя Францыска Скарыны і Марыне Запартыцы з Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў Мінску, якія падтрымлівалі мяне навукова і дапамагалі ў рэдагаванні. Маім даследаванням у Літве спрыялі: доктар Аўшра Юрэвічуце з Вайсковага музея імя Вітаўта Вялікага ў Коўне, доктар Гянуце Кіркене з Гістарычнага
11 Latyszonek О. Od Rusinow Bialych do Bialorusinow. U zrodel biatoruskiej idei narodowej. Bialystok, 2006. S. 305; беларускамоўная версія: Латышонак A. Нацыянальнасьць — Беларус. Вільня—Беласток, 2009. С. 309; 2-е выд., дапоўненае і папраўленае. Вільня—Беласток, 2012. С. 285; Белы А. Хроніка Белай Русі. Chronicon Russiae Albae. Нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы. Мінск, 2000. С. 22.
факультэта Віленскага ўніверсітэта, а таксама супрацоўнікі Інстытута гісторыі Літвы прафесар Рымантас Мікніс, доктар Еліта Сарцэвічэне, доктар Гедымінас Лясмайціс. За дапамогу я дзякую і калегам з Украіны: прафесару Ірыне Мацяш, падчас правядзення мною даследаванняў дырэктару Украінскага навукова-даследчага інстытута архіўнай справы і дакументазнаўства ў Кіеве; доктару Наталлі Макоўскай, дырэктару Цэнтральнага дзяржаўнага архіва вьппэйшых органаў улады і кіравання Украіны ў Кіеве; а таксама Вользе Ямковай і прафесару Аляксею Каўку з Масквы. За цудоўную навуковую атмасферу, якую я адчула падчас працы ў Лондане, асабліва дзякую а. Аляксандру Надсану — дырэктару Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане. У маёй памяці таксама застаецца вялікая добразычлівасць супрацоўнікаў Інстытута Юзафа Пілсудскага ў Лондане.
За вельмі канструктыўныя заўвагі дзякую рэцэнзентам: прафесару, доктару габілітаванаму Вальдэмару Рэзмеру з Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні і доктару габілітаванаму Алегу Латышонку — прафесару Універсітэта ў Беластоку. За кансультацыі па праблеме прызнання дзяржавы дзякую прафесару, доктару габілітаванаму Мечыславе Здановіч і доктару Славаміру Прэснаровічу з Аддзела права Беластоцкага ўніверсітэта.
Хачу таксама падзякаваць прафесару, доктару габілітаванаму Збігневу Карпусу — загадчыку кафедры Усходняй Еўропы Універсітэта Мікалая Каперніка, шматгадоваму дьгрэктару Інстытута міжнародных адносін Універсітэта Мікалая Каперніка — за стварэнне выдатных умоў для правядзення даследчай і навуковай працы.
Замежныя камандзіроўкі ў архівы і бібліятэкі былі магчымыя дзякуючы атрыманым стыпендыям ад Фонду Ланцкаронскіх з Бжэзя, Фонда спрыяння польскай навуцы і Фонду рэктара Універсітэта імя М. Каперніка. Вялікая частка працы была рэалізаваная ў межах праекта Камітэта навуковых даследаванняў у 2006—2009 гг.
Раздзел I Беларусь і яе жыхары ў XIX і на пачатку XX ст.
1.1 Краіна і людзі
Назва «Белая Русь» упершыню з’явілася ў XIII ст. у трактаце ананімнага аўтара «Descriptiones terrarum». Як яе тагачасная лакалізацыя, так і дакладнае значэнне застаюцца дыскусійным пытаннем. Апошнія даследаванні, што датычаць паходжання і распаўсюджвання назвы «Белая Русь», якія праводзіліся на Беларусі і ў Полыпчы, пагаджаюцца з тым, што датычна сучаснай тэрыторьгі Беларусі гэтая назва пачала прымяняцца толькі ў другой палове XVI ст. пад уплывам польскай гістарычнагеаграфічнай літаратуры1. Гэтую назву выкарыстоўвалі ўжо Ян з Чарнкава, Калімах і Ян са Стабніцы. Апошні «Белай Руссю» акрэсліваў усе рускія землі Вялікага Княства Літоўскага (разам з ускраіннымі землямі і Кіевам), а таксама Вялікі Ноўгарад. У тэкетах Марціна Кромера гэтая тэрыторыя была размеіпчана на абшарах сённяшняй Беларусі. Храніст вылучыў і асобна патрактаваў Вялікі Ноўгарад, Валынь, Падляшша і, нарэшце, Кіеўшчыну.
Назву «Белая Русь» у якасці ўласнай жыхары тэрыторый над Дзвіной і Дняпром пачалі выкарыстоўваць толькі пасля вызвалення Полацка Стэфанам Баторыем з рук маскоўскага войска ў 1579 г. У XVII ст. назвай «Белая Русь» былі ахопленыя таксама тэрыторыі на ніжнім цячэнні Дняпра ў межах Вялікага Княства Літоўскага, так званае «Панізоўе». Жыхары Белай Русі не мелі беларускай свядомасці, адасобленай ад рэшты русінаў, а толькі рускую альбо літоўскую. З’яўленне беларускай дзяржаўнай ідэі можна заўважыць падчас паўстання Багдана Хмяльніцкага ў дзейнасці беларускага палкоўніка Канстанціна Паклонскага, які спрабаваў стварыць на абшарах Белай Русі аўтаномную дзяржаўную адзінку на ўзор Запарожскага войска (у дадзеным выпадку гэты тэрмін азначаў «запарожскую зямлю», якая знаходзілася пад кантролем войскаў гетмана)2. У 1654—1657 гг. гэтыя тэрыторыі ахоплівалі Магілёў, Гомель, Менск, Наваградак, а таксама Ашмяны. Пачынанне Паклонскага, аднак, скончылася беспаспяхова. У XVI ст. сфармаваліся толькі два асноўныя элементы беларускай нацыянальнай ідэі: назва краіны і нацыі. Першапачатковая назва Белая Русь з часам саступіла месца назве Беларусь.
1 tatyszonek О. Od Rusinow Bialych... S. 305; Латышонак A. Нацыянальнасьць — Беларус... С. 309 (2-е выд. — с. 285); Белы А. Хроніка Белай Русі... С. 22, 174—176.
2Latyszonek О. Od Rusinow Bialych... S. 194—195; Латышонак A. Нацыянальнасьць — Беларус... С. 239—240 (2-е выд. — с. 205—206).
У XVIII ст. распачаўся працэс кансалідацыі беларускага руху, a межы тэрытарыяльнага распаўсюду назвы «Беларусь» прасунуліся да Нёмана і Буга, ахопліваючы Менск, Наваградак і Берасце. Гэты працэс, аднак, быў перарваны ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай. У той час адбыўся падзел беларускіх земляў паміж дзвюма дзяржавамі. Калі б такая сітуацыя іграцягвалася доўгі час, яна магла б перашкодзіць фармаванню беларускай нацыі, бо менавіта на той перыяд прыпалі пачаткі яе стварэння3. Назву «Беларусь» адносілі тады толькі да тых земляў, населеных беларусамі, якія ў 1772 г. былі ўключаныя ў склад Расійскай імперыі, з такімі гарадамі, як Полацк, Віцебск, Магілёў і Гомель. Беларускія землі, што заставаліся ў складзе Рэчы Паспалітай (якая ўсё болып суадносілася з Полыпчай), наноў былі інтэграваныя з этнічнай Літвой. На ўвесь той абшар распаўсюдзілася назва «Літва». У выніку чарговых падзелаў Рэчы Паспалітай у 1793 і 1795 гг. большасць земляў, населеных беларусамі, трапілаў расійскую дзяржаву, заставалася яшчэ толькі далучэнне да імперыі Беласточчыны ў 1807 г. у выніку Тыльзіцкага трактата.
У ліпені 1840 г. Мікалай I непрадбачліва і хутчэй выпадкова забараніў выкарыстоўваць назву «Літва» ў адносінах да Віленскай і Гарадзенскай губерняў, а назву «Беларусь» —у дачыненні да Віцебскай і Магілёўскай. Замест гэтых назваў было загадана выкарыстоўваць асобныя назвы губерняў для акрэслення гэтых тэрыторый: Віцебская, Магілёўская, Менская, Віленская, Гарадзенская і Ковенская. Каб скараціць найменне, вырашылі выкарыстоўваць у якасці агульнай назвы гэтага абшару азначэнне «Паўночна-Заходні край». Такая назва пачала афіцыйна распаўсюджвацца пасля 1842 г. Аднак да тэрмінаў «Літва» і «Беларусь» даволі хутка вярнуліся, і ў сярэдзіне XIX ст. зноў пачалі выкарыстоўваць у якасці афіцыйнай назвы «Беларусь», у тым ліку і ў адносінах да цэнтральнаі заходнебеларускіх земляў.
Скарочана шэсць губерняў таксама называлі літоўска-беларускімі іубернямі. Для пяці з іх—Гарадзенскай, Віленскай, Магілёўскай, Віцебскай і Менскай (без Ковенскай) ад пачатку XX ст. выкарыстоўвалі назву «беларускія губерні»4. Віленскую і Гарадзенскую губерні, разам з Ковенскай, часта называлі літоўскімі. Часам тэрмін «літоўскія іуберні» адносіўся даўсіх шасці губерняў гістарычнай Літвы. Да беларускіх губерняў у этнаграфічным разуменні часам далучалі і Смаленскую. Неадназначнае разуменне тэрміна «Беларусь» неаднаразова станавілася прычынай непаразуменняў пры вызначэнні палітычнай прыналежнасці гэтых тэрыторый.
Большасць агульных статыстычных даных, прадстаўленых у гэтым раздзеле, датычаць пяці губерняў: Магілёўскай, Віцебскай, Гарадзенскай, Віленскай і Менскай. У некаторых даследаваннях аўтары падаюць статыстычныя даныя не ў дастасаванні да адміністрацыйных адзінак XIX — пачатку XX ст., а толькі да тэрыторый сучаснай Рэспублікі Бела-
3 Latyszonek О. Od Rusinow Bialych... S. 311; Латышонак A. Нацыянальнасьць — Беларус... С. 322—323 (2-е выд. — с. 288—289).
4Korwin-Milewski Н. Siedemdziesiqt lat wspomnien (1855—1925). Poznan, 1930. S. 218.
русь альбо ранейшай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, што з’яўляецца адгалоссем савецкай метадалогіі ў гістарычным даследаванні. У такіх выпадках гэта асобна пазначаецца ў тэксце альбо ў спасылцы. У польскай гістарыяграфіі для акрэслення гістарычнай Літвы і Беларусічастаўжывал'ася аіульная назва «гістарычная Літва». У сярэдзіне XIX ст. з’явілася акрэсленне «kresy wschodnie», якое азначала ўсходнія землі даўнейшай Рэчы Паспалітай, уключаныя ў склад Расіі. Варта таксама заўважыць, што, нягледзячы на існаванне ў XIX ст. назваў «Паўночна-Заходні край», «беларускія губерні», «беларуска-літоўскія губерні», «Літва», «Беларусь», ажно да пачатку Першай сусветнай вайны беларускія землі не былі вылучаныя ў асобную адміністрацыйную адзінку.
У XIX стагоддзе, стагоддзе фармавання сучасных нацый, беларусы ўвайшлі як «негістарычная нацыя», нацыя плебейскага характару. Недасканалы тэрмін «негістарычная», які выкарыстоўваюць даследчыкі нацыянальных працэсаў, патрабуе тлумачэння. Ім акрэсліваюцца такія супольнасці, якія не былі прадстаўленыя сярод культуратворчых еўрапейскіх народаў у той час, калі носьбітамі нацыянальнай культуры была выключна пануючая эліта і адукаваная праслойка. I хоць назва гэтая выглядае прыніжальнай, яна ні ў якім выпадку не азначае, што нацыі, якія атрымалі назву «негістарычных», не маюць уласнай гісторыі альбо культурнай спадчыны5.
Беларусаў таксама называюць плебейскай нацыяй, гэта значыць такой, якая страціла сваю эліту на карысць іншай нацыі, палітычна і культурна дамінуючай у іпматэтнічнай дзяржаве. Гэты працэс заняў стагоддзі. Пачаткова руская эліта зблізілася з літоўскай, пераняўшы яе дзяржаўную ідэалогію. Пазней вышэйшыя пласты Вялікага Княства Літоўскага паддаліся ўплыву польскай культуры. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай сітуацыя ў нацыянальнай сферы яшчэ больш ускладнілася. Шляхецкая эліта на Літве і Беларусі, што дамінавала ў культурным плане, была пазбаўленая палітычнага значэння на карысць расійцаў. Адначасова ўзніклая ў другой палове XIX ст. праваслаўная беларуская інтэлігенцыя, што паходзіла з ніжэйшых пластоў грамадства, ахвотна зварочвала ў бок расійскай культуры. Пераняцце расійскіх узораў спрашчала сацыяльны рост. Хоць працэс фармавання беларускай нацыі праходзіў паводле мадэлі, якую можна назіраць у нацыятворчым працэсе ўкраінцаў, літоўцаў, а таксама нацый Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы (у тым ліку чэхаў, харватаў), ён меў таксама шмат уласных асаблівасцей, што з’яўляліся вынікам іншай палітычнай і культурнай сітуацыі6. Яны абумовілі сацыяльны, рэлігійны і нацыянальны склад
6 Chlebowczyk J. О prawie do bytu malych i miodych narodow. Kwestia narodowa i procesy narodotworcze we wschodniej Europie Srodkowej w dobie kapitalizmu (od schylku XVIII do poczqtkow XX w.). Warszawa—Krakow, 1983. S. 22.
6 Вольш на гэтую тэму гл.: Biaiokozowicz В. Mi^dzy Wschodem а Zachodem. Z dziejow formowania si$ bialoruskiej swiadomosci narodowej. Bialystok, 1998; Vakar N. R Belorussia. The Making of a Nation. Cambridge—Massachusetts, 1956.
грамадства беларускіх земляў, уплываючы ў значнай ступені на развіццё разнастайных культурных традыцый. Тыя, у сваю чаргу, уздзейнічалі на нацыянальную самасвядомасць жыхароў гэтых тэрыторый.
У пачатку фармавання першых дзяржаўных структур ва Усходняй Еўропе беларускія землі ўваходзілі ў склад Русі, але гэтая дзяржава, больш-менш аднародная ў дзяржаўна-палітычным сэнсе, не сцёрла племянных межаў7. Пасля раздраблення на ўдзелы ў сярэдзіне XI ст. рускія княствы хутка набывалі самастойнасць. Пачаткі сваёй гісторыі (а нават і дзяржаўнай традыцыі) беларусы звязваюць з Полацкім княствам, створаным крывічамі, якія таксама заснавалі і Смаленскае княства. Беларусы апелююць таксама да дрыгавічоў, якія ў даліне Прыпяці стварылі Тураўскае княства. Абодва княствы разам з рэштай рускіх земляў ужо ад X ст. патрапілі пад уплыў візантыйскай хрысціянскай традыцыі. Феадальная раздробленасць і пагрозы з боку Залатой Арды спрасцілі паўночным суседзям, літоўцам, падпарадкаванне рускіх княстваў. Экспансія на поўдзень працягвалася ад XIII да XIV ст. Дзейнасць літоўскіх князёў Міндоўга, Гедзіміна і Альгерда прывяла да ўзнікнення агромністай шматэтнічнай дзяржавы, якая дасягала Кіева на поўдні, Смаленска на ўсходзе і Драгічьша на захадзе. У гэтай дзяржаве палітычную ролю адыгрывалі літоўцы, а першапачаткова і русіны, якія працяглы час дамінавалі ў сацыяльна-культурнай сферы. Гэта праяўлялася, перадусім, у прыняцці рускіх канцылярскіх формаў, арганізацьгі дзяржавы на падставе рускага ўзору, пашырэнні праваслаўя замест паганства. Палітычную і культурную ролю русінаў у Вялікім Княстве Літоўскім перакрэсліў палітычны выбар Уладзіслава Ягайлы — унія з Полыпчай, заключаная ў Крэве ў 1385 г., і хрышчэнне Літвы праз два гады паводле лацінскага абраду. У 1413 г. у Гародлі было аб’яўлена, што на новыя дзяржаўныя пасады і ў княскую раду будуць прымацца асобы выключна каталіцкай веры. Гэта спрычынілася да прызнання Рыма-каталіцкага касцёла ў Вялікім Княстве Літоўскім як афіцыйнага, дыскрымінацыі праваслаўя Уладзіславам Ягайлам і Вітаўтам, а таксама запачаткавала працэс замены старой палітычнай эліты на новую8. Палітычную перавагу ў дзяржаве здабылі каталікі, галоўным чынам літвіны. Русіны, якія хацелі ўтрымаць свае пазіцыі ў вышэйшых пластах грамадства, мусілі прымаць каталіцтва. Фармаванне беларускай нацыі ад пачатку сутыкнулася з цяжкасцямі кансалідацыі двух асноўных элементаў, з якіх нацыя паўставала: праваслаўных русінаў і славянізаваных літвінаў-каталікоў9.
7 На тэму гісторыі беларускіх зямель у Сярэднявеччы і эпоху Новага часу гл.: Sahanowicz Н. Historia Biaiorusi do konca XVIII wieku. Lublin, 2001; беларускамоўная версія: Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі. Ад старажытнасці да канца XVIII ст. Мінск, 2001. Таксама там ёсць багатая бібліяграфія.
к Больш падрабязна гл.: Korczak L. Litewska rada wielkoksiqz^ca w XV wieku. Krakow, 1998.
9 Latyszonek O. Od Rusinow Bialych... S. 312; Латышонак A. Нацыянальнасьць — Беларус... С. 289—290 (2-е выд. — с. 323—324).
Люблінская унія 1569 г. ітрынесла для Вялікага Княства Літоўскага тэрытарыяльныя страты: тэрыторыі Украіны і Падляшша былі інкарпараваныя ў склад Кароны. Абрэзанае Вялікае Княства Літоўскае складалася з двух геаграфічна-этнічных абшараў: Літвы і Беларусі, этнічныя межы якіх не былі ўстойлівымі і падвяргаліся зменам. Правядзенне дзяржаўнай мяжы паміж літоўскімі і кароннымі рускімі землямі запачаткавала працэс этнагенезу беларусаў і ўкраінцаў, які паглыбляўся дзякуючы адрозным унутраным умовам у абедзвюх гэтых частках.
Да другой паловы XVI ст. веравызнаннем пераважнай большасці насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага было праваслаўе, a вернікаў гэтай канфесіі называлі русінамі альбо Руссю. Каталікоў называлі літвінамі (потым для акрэслення прыхільнікаў каталіцтва распаўсюдзілася таксама назва «паляк»). 3 часам назву «літвін» пачалі выкарыстоўваць не толькі ў этнічным ці канфесійным сэнсе, але таксама і ў болып шырокім — палітычным. Літвінамі называлі жыхароў Вялікага Княства Літоўскага. Пазней гэты тэрмін атрымаў выключна нацыянальна-этнічную афарбоўку. У 1586 г. для акрэслення сваёй нацыянальнасці Саламон Рысінскі, пратэстант, упершыню ўжыў этнонім «беларус». Тым не менш, спачатку гэты тэрмін распаўсюджваўся толькі на праваслаўных жыхароў Вялікага Княства Літоўскага, аднак з часам назвы «Беларусь», «беларуская мова», «беларус» пачалі выкарыстоўваць таксама і ў дачыненні да таго, што каталікі называлі тэрмінамі «Літва», «літвін», «літоўская мова». Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і скасавання Берасцейскай уніі ў 1839 г. назвы «Беларусь» і «Літва» разам з вытворнымі сталі ўжывацца як раўназначныя. Распаўсюджванню назвы «Беларусь» таксама спрыяла расійская афіцыйная ідэалогія.
Трывалыя сляды ў канфесійных працэсах на Беларусі пакінула Рэфармацыя. Аднак беларускай кулыуры яна прынесла шмат шкоды, тармозячы яе развіццё на карысць культуры на польскай мове, што стала супольнай мовай для адукаваных русінаў і літвінаў, якія ахвотна пераходзілі з праваслаўя і каталіцтва ў кальвінізм. Распачатая ў XVII ст. контррэфарматарская дзейнасць спрычынілася да таго, што нашчадкі кальвіністаў у трэцім і чацвёртым пакаленні адмаўляліся ад кальвінізму на карысць прыналежнасці да Каталіцкага касцёла. Вяртанне кальвіністаў з рускімі, праваслаўнымі каранямі ў Праваслаўную царкву было выключэннем. Увоіуле, прадстаўнікі рускіх родаў пераходзілі ў каталіцтва ў два этапы: ад праваслаўя да кальвінізму, а потым ад пратэстантызму ў Каталіцкі касцёл10.
Кансалідацыю рускай нацыі ўскладняла заключаная ў 1596 г. царкоўная унія паміж Праваслаўнай царквой у Вялікім Княстве Літоўскім і Каталіцкім касцёлам, якая суправаджалася братазабойчай барацьбой сярод русінаў і пратэстамі з боку некаторых праваслаўных іерархаў і праваслаўных магнатаў11. У выніку уніі адбыўся падзел
10 Раней на гэтую тэму пісала: Liedke М. Od prawoslawia do katolicyzmu. Ruscy mozni i szlachta Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego wobec wyznan reformacyjnych. Bialystok, 2004.
11 Падрабязней гл.: Kempa T. Konstanty Wasyl Ostrogski (ok. 1524/1525—1608). Wojewoda kijowski i marszalek ziemi wolynskiej. Torun, 1997.
праваслаўя на дзве галіны. Ад канца XVI да пачатку XIX ст. на беларускіх землях функцыянавалі ажно чатыры хрысціянскія абрады: два каталіцкія — грэка-каталіцкі (уніяцкі) і лацінскі, а таксама праваслаўны і пратэстанцкія плыні. Іх дзейнасць абвастрала не толькі канфесійны, але і сацыяльны падзел у адзінай этнічнай супольнасці. Рыма-каталіцкі касцёл уключаў перадусім палітычную эліту: шляхту і магнатаў, Грэка-каталіцкая царква — дробную шляхту, мяшчанства, халопаў і ўніяцкае духавенства. У сферы ўплыву Праваслаўнай царквы заставалася мяшчанства, халопы з гарадскіх маёнткаў і ўладанняў пратэстанцкай шляхты, а таксама праваслаўнае духавенства. У далейшай палітычнай перспектыве Берасцейская унія прынесла для Беларусі шмат негатыўных вынікаў.
Сярод іх на першы план выходзяць насіупствы паўстання Багдана Хмяльніцкага ў 1648 г. і маскоўскае нашэсце цара Аляксея Міхайлавіча ў 1654—1667 гг. Абедзве гэтыя падзеі адбываліся пад лозунгам абароны Праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай. Вайсковыя дзеянні, пераходы чужых армій, а таксама каронных і літоўскіх войскаў, якія, будучы дрэнна забяспечанымі, рабавалі каралеўскія ўладанні, «моравая пошасць» —усё гэта выклікала катастрафічныя гаспадарчыя, кулыурныя і дэмаграфічныя страты. Асабліва моцна пацярпелі беларускія землі. Пасля ваенных дзеянняў жыхары Беларусі аднаўлялі гаспадарку з вялікімі цяжкасцямі, што таксама паўплывала на запавольванне працэсу нацыянальнай інтэграцыі. Дэмаграфічныя страты склалі больш за палову перадваеннага становішча, а ў ваяводствах, што ляжалі на памежжы з Масквой, яшчэ болып: у Полацкім — амаль 75%, у Мсціслаўскім — больш за 70%12. У 1648 г. насельніцтва Беларусі налічвала 2 900 000 чалавек, a пасля войнаў, у 1667 г. — 1 350 00013. Пасля вайсковых завірух XVII ст. народанасельніцтва з цяжкасцямі аднаўлялася, але калісьці квітнеючыя гарады Беларусі як цэнтры рамяства і гандлю не здолелі дасягнуць ранейшага ўзроўню ажно да падзелаў Рэчы Паспалітай. У іх змяніліся не толькі ўмовы матэрыяльнага жыцця, але таксама і этнічная структура. Частка былых жыхароў была знішчана альбо мігравала на іншыя, болып спакойныя тэрыторыі. Адной з прычын заняпаду беларускіх гарадоў быў таксама прымусовы вывад мясцовых жыхароў, асабліва рамеснікаў, у Маскоўскую дзяржаву падчас вайны 1654—1667 гг. Сойм Рэчы Паспалітай, не жадаючы дапусціць заняпаду гандлю і рамёстваў, выдаў шэраг прывілеяў для яўрэйскага насельніцтва, якія зрабілі магчымым яго свабоднае пасяленне ў каралеўскіх гарадах, а таксама палепшылі ўмовы гандлю для яўрэяў. Тым самым русінскія купцы і рамеснікі атрымалі спраўнага канкурэнта, які ўзяў верх над іх эканамічнымі пазіцыямі.
Пасля войнаў XVII ст. з праваслаўнай Масквой і пратэстанцкай Швецыяй адносіны да іншаверцаў, што жылі ў Рэчы Паспалітай, змяніліся.
12 Мелешко В. Н. Очеркн аграрной нсторнн Восточной Белорусснн (вторая половнна XVII—XVIII в.). Мннск, 1975. С. 223.
13 Morzy J. Kryzys demograficzny na Litwie i Bialorusi w drugiej potowie XVII wieku. Poznan, 1965. S. 153.
Іх пачалі ўспрымаць як патэнцыйных здраднікаў. Пратэстантаў абвінавачвалі ў садзейнічанні шведам, а праваслаўных — у падтрымцы Масквы. Пад уплывам Контррэфармацыі ўзмацнілася каталіцтва, якое рабілася паказчыкам палітычнай лаяльнасці. На соймах прымаліся пастановы, скіраваныя супраць іншаверцаў — у 1668 г. была абвешчана забарона адступніцтва ад каталіцтва, а ў 1673 г. некаталікоў пазбавілі права набілітацыі14. У 1669 г. у праваслаўных адабралі права займаць пасады ў гарадскім самакіраванні каралеўскіх гарадоў. Усё гэта мела вынікам умацаванне пазіцый Каталіцкага касцёла на беларускіх землях, пад абарону якога паспешліва пераходзіла пратэстанцкая шляхта, нашчадкі ранейшых каталікоў і праваслаўных русінаў.
Увогуле, аднак, лічыцца, што ў XVIII ст. былі несвядома створаныя перадумовы для таго, каб Уніяцкая царква стала ў будучыні нацыянальнай царквой беларусаў, гэтак сама як гэта адбылося ў Галіччыне15. На рубяжы XVIII і XIX стст. вакол уніяцтва адбывалася нацыянальная кансалідацыя беларусаў, якія паходзілі з сярэдніх і ніжэйшых сацыяльных пластоў. Аднак роля, якую маглі адыграць уніяцкія духоўнікі ў беларускім нацыянальным руху, стала неактуальнай падчас падзелаў Рэчы Паспалітай і пазнейшай палітыкі расійскіх улад. Ужо праз год пасля трэцяга падзелу толькі ў трох паветах Беларусі (Мазырскім, Рэчыцкім і Пінскім) у праваслаўе перайшлі каля 12 тысяч грэкакаталікоў16. Мікалай I паспяхова выкарыстоўваў імкненне ўніятаў да самастойнасці, а таксама ўнутраныя спрэчкі ва Уніяцкай царкве: частка яе духоўных кіраўнікоў засталася вернай традыцыям Рэчы Паспалітай, іншыя дэманстравалі лаяльнасць у дачыненні да расійскай дзяржавы. У 1827 г. уніяцкі святар Іосіф Сямашка прадставіў ураду праект рэформаў у Грэка-каталіцкай царкве, мэтай якіх была падрыхтоўка грунту да аб’яднання з Праваслаўнай царквой. Ужо ў наступным годзе Уніяцкая царква была аддзеленая ад Рыма-каталіцкага касцёла. Узнікла самастойная Грэка-каталіцкая калегія. Рэарганізацыя закранула таксама дыяцэзійную структуру: на беларускіх землях былі ліквідаваныя чатыры тагачасныя дыяцэзіі (Берасцейская, Віленская, Полацкая і Луцкая), а на іх месцы ўзніклі дзве: Літоўская з сядзібай у Жыровічах (пазней — у Вільні) і Беларуская з цэнтрам у Полацку. Для ўзмацнення ціску на Грэка-каталіцкую царкву поруч з адзінай раней на Беларусі праваслаўнай епархіяй у Магілёве была створана яшчэ адна — з цэнтрам у Полацку. Пры гэтым ажыццяўляліся актыўныя захады ў справе змены веравызнання. Д зейнасць у кірунку вызвалення Грэка-каталіцкай царквы з-пад лацінскага ўплыву стала яшчэ больш інтэнсіўнай пасля паўстання 1830—1831 гг. У 1834 г. уніяцкія біскупы, якія ў сваёй болыпасці падтрымлівалі Іосіфа Сямашку, што быў узнесены да ран-
14 Болып падрабязна гл.: Mironowicz А. Kosciöi prawoslawny w dziejach dawnej Rzeczypospolitej. Bialystok, 2001.
15 Ермаловіч M. Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае. Мінск, 2000.
16 Терешковнч П. Этннческая ясторня Беларусн XIX — начала XX в. в контексте Центрально-Восточной Европы. Мннск, 2004. С. 76.
гу арцыбіскупа, абавязалі парафіяльных святароў выкарыстоўваць падчас літургій праваслаўныя літургічныя кнігі. У цэрквы вярталіся іканастасы, а чужыя праваслаўю арганы былі ліквідаваныя. У 1837 г. Грэка-каталіцкая калегія была падпарадкаваная Найсвяцейшаму Сіноду. Пасля смерці ўніяцкага мітрапаліта Язафата Булгака ўжо нішто не перашкаджала аб’яднанню, хоць і не абышлося без пратэстаў як з боку некаторых уніяцкіх святароў, так і парафіян. Частка ўніяцкага духавенства, аднак, бачылаў аб’яднанні з Праваслаўнай царквой спосаб падвышэння свайго статусу і матэрыяльнага дабрабыту.
У 1839 г. у Полацку адбыўся сабор уніяцкіх біскупаў, які прыняў акт далучэння Грэка-каталіцкай царквы да Праваслаўнай. Канчаткова акт быў зацверджаны распараджэннем цара Мікалая I, якое прадугледжвала амаль аўтаматычны пераход уніятаў і ўніяцкіх святароў у праваслаўе. Тым самым беларускі нацыянальны рух пазбавіўся магчымасці мець духоўных пастыраў, якіх мелі літоўцы і ўкраінцы, а таксама магчымасці нацыянальнай кансалідацыі вакол Уніяцкай царквы. Такой ролі не магла выконваць Праваслаўная царква, бо яна стала інструментам русіфікацыі, асабліва выразна скіраванай на беларусаў.
У той самы час Каталіцкі касцёл на беларускіх землях змагаўся за існаванне. Спачатку ён абмяжоўваўся захаваннем польскай традыцыі, але пасля 1905 г. распачаў шырокую паланізацыйную кампанію і аднаўленне сваіх структур. Супрацьдзеянне часткі рыма-каталіцкага духавенства выклікалі нават спробы біскупа Эдварда Ропа на пачатку XX ст. увесці ў казанні беларускую мову17. Супраціўляючыся русіфікацьгі, ён выказваўся таксама за выкарыстанне беларускай мовы падчас навучання рэлігіі беларускіх дзяцей.
У канцы XVIII ст. беларуская культура ўспрымалася галоўным чынам як простанародная, этнаграфічная, што было звязана на гэтых тэрыторыях з заняпадам высокай русінскай культуры, якая дасягнула апагея ў сваім развіцці ў XVI ст. У эпоху Адраджэння пісьменства на Беларусі развівалася аж на чатырох мовах: царкоўнаславянскай, «рускай», лацінскай і польскай, што адлюстроўвала перасячэнне двух цывілізацыйных арэалаў — усходняга і заходняга. У той час «руская» мова як дзяржаўная ў Вялікім Княстве Літоўскім ужо настолькі адрознівалася ад іншай рускай, якая выкарыстоўвалася ў Вялікім Княстве Маскоўскім, што маскавітамі яна называлася літоўскай альбо беларускай, а каб зразумець перапіску на тых мовах, патрабаваўся перакладчык. Сённяшнія мовазнаўцы і гісторыкі для акрэслення мовы Статутаў ВКЛ ужываюць тэрмін старабеларуская мова.
Цесная сувязь Вялікага Княства Літоўскага з Каралеўствам Польскім прыводзіла да ўсталявання заходніх культурных узораў, робячыся прычынай заняпаду «рускага» пісьменства на карысць найперш пісьменства польскага, якое ў Рэчы Паспалітай стала надэтнічнай
17 Kozyrska A. J^zyk bialoruski w Kosciele rzymskokatolickim na Biaiorusi na poczqtku XX wieku 11 Stosunki polsko-bialoruskie: historia i wspolczesnosc I Red. D. Michaluk. Krakow, 2013. S. 31—49.
з’явай. Пры гэтым для кантактаў з мясцовым насельніцтвам працягвалася выкарыстанне розных рэгіянальных моў. Напрыканцы XVII ст. наваградская шляхта звярнулася да караля з просьбай замяніць выкарыстанне ў канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага «рускай» (старабеларускай) мовы на польскую, што і было зроблена паводле рашэння сойма, прынятага ў 1696 г.
Амаль стогадовы культурны крызіс, што распачаўся ў перыяд войнаў на беларускіх тэрыторыях, скончыўся толькі ў сярэдзіне XVIII ст. Напрыканцы гэтага стагоддзя з’явілася зацікаўленне рэгіянальнай культурнай самабытнасцю. Але адначасова ад канца XVIII ст. жыхары беларускіх земляў апынуліся пад уплывам ідэалогій, якія прадстаўлялі дзве супрацьлеглыя арыентацыі — польскую і расійскую.
Вакол польскай ідэалогіі канцэнтравалася галоўным чынам каталіцкая шляхта, якая стаяла на варце шляхецкіх каштоўнасцей і памяці пра дзяржаўную моц Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў. Паступова чарговыя пакаленні з гэтых асяродкаў будуць накіроўвацца дарогай, што вяла ад традыцый ВКЛ да польскай нацыянальнай ідэі. Аднак падзенне Рэчы Паспалітай перарвала працэс фармавання польскай нацыі-дзяржавы на французскі ўзор, г. зн. нацыянальную кансалідацыю, заснаваную на прыналежнасці да дзяржавы. Польская нацыя, падзеленая акупацыяй і пазбаўленая цэнтралізаванага ўплыву дзяржаўных інстытутаў, фармавалася на падставе культурніцкай супольнасці. Яе станаўленне часта адбывалася ў апазіцыі да расійскай і нямецкай культур, якія атаясамліваліся з культурамі акупантаў, што таксама ўваходзілі ў эпоху інтэнсіўнай мадэрнізацыі. Трансфармацыю перажывала і ідэя палітычнай нацыі, якая ў перыяд Рэчы Паспалітай разумелася як прывілеяванае шляхецкае саслоўе. Калі месца палітычнай нацыі занялі немцы і расійцы, змяніліся і ўмовы нацыянальнай інтэграцыі палякаў, беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў. У выпадку беларусаў узмацніўся ўплыў усходняга цывілізацыйнага арэала, прадстаўленага Расіяй, якая выступала ў якасці магніта для беларускіх земляў, аб’ядноўваючы іх з велікарускімі18. У межах той дзяржавы і ў значнай ступені пад уплывам расійскай культуры фармавалася нава.часная беларуская нацыя. Заяўляючы пра імкненне да незалежнасці, беларусы мусілі супрацьпаставіць сябе не адной, а дзвюм нацыям, што знаходзіліся на стадыі кансалідацыі — польскай і расійскай, якія з 30-х гг. XIX ст. вялі паміж сабой вайну на культурным полі.
У першыя гады пасля падзелаў польская культура атрымала велізарную падтрымку дзякуючы стварэнню Віленскай навучальнай акругі пад кіраўніцтвам яе куратара князя Адама Ежы Чартарыйскага,
18 Болып падрабязна гл.: Булгакаў В. Гісторыя беларускага нацыяналізму. Вільня, 2006; Смалянчук А. Плебейскія нацыі і імперскія перыферыі // Arche. 2006. № 11. С. 29—36; Грынфельд Л. Нацыяналізм і свядомасць//Arche. 2007. № 1—2. С. 76—86; Ёфэ Г. Беларусь: дзяржава, але яшчэ ня нацыя H Arche. 2007. № 4. С. 193—205; Марплз Д. Р. Ці ёсьць у Беларусі беларусы? // Arche. 2007. № 5. С. 93—96.
сябра Таемнага камітэта і дарадцы імператара Аляксандра I19. Праведзеная ў той час у Расіі рэформа асветы абапіралася на ўзоры, выпрацаваныя яшчэ Нацыянальнай адукацыйнай камісіяй. Віленская навучальная акруга ахапіла тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага перыяду да Люблінскай уніі — Літву, Беларусь і Украіну. Найвышэйшай установай акругі быў Віленскі ўніверсітэт, урачыста адкрыты ў Вільні імператарам Аляксандрам I у 1803 г. Гэтая навучальная ўстанова, як і ўся акруга, насіла польскі характар — і ва ўніверсітэце, і ў школах навучанне вялося папольску. Да рэформаў, праведзеных створанай у 1773 г. Нацыянальнай адукацыйнай камісіяй, на гэтых тэрьгторыяху адукацыі панавала латынь. Парадаксальны той факт, што паланізацыя былых земляў Вялікага Княства Літоўскага нашмат прасунулася наперад пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, калі гэтыя землі трапілі пад уладу Расіі. 3 дапамогай сеткі школ выхавалася пакаленне, якое добра валодала польскай мовай.
Асаблівую групу ва ўніверсітэце стваралі некалькі прафесараў, якія паходзілі з дробнай уніяцкай шляхты ці з сем’яў грэка-каталіцкіх святароў — мовазнаўца Міхал Баброўскі (1784—1848), гісторыкі Ігнат Жэгота Анацэвіч (1781—1845), Ігнат Даніловіч (1787—1843), а таксама Язэп Ярашэвіч (1793—1860) — нашчадак змешанай сям’і (яго маці была ўніяткай)20. Гэтыя выкладчыкі нарадзіліся на Падляшшы ці заходняй Гарадзеніпчыне, скончылі прускія сярэднія школы, дзе змаглі пазнаёміцца з дасягненнямі нямецкіх філосафаў, пад уплывам якіх сфармаваўся іх погляд на фармаванне асобных нацый. У Вільні яны сталі лідарамі нешматлікай уніяцкай моладзі, якая збіралася ў асобным асяродку21. У сферу іх зацікаўленняў уваходзілі рэгіянальная гісторыя, этнаграфія, а таксама мовазнаўства. Вынікам дзейнасці асяродку сталі шматлікія навуковыя працы па гісторыі дзяржавы, права і культуры Вялікага Княства Літоўскага, а таксама па гісторыі ўніяцтва. Маладыя даследчыкі выявілі мноства моўных, культурных і прававых асаблівасцей, звярнулі ўвагу на славянскія пачаткі гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага22. Навуковыя палявыя экспедыцыі дазволілі ім сабраць рукапісныя матэрыялы з касцёльных, царкоўных і сямейных архіваў.
19 Вольш падрабязна гл.: Beauvois D. Szkolnictwo polskie na ziemiach litewsko-ruskich 1803—1832. T. 1: Uniwersytet Wilenski. Rzym—Lublin, 1991; Zasztowt L. Kresy 1832—1864. Szkolnictwo na ziemiach litewskich i ruskich dawnej Rzeczypospolitej. Warszawa, 1997.
20 Latyszonek O. Bialoruskie Oswiecenie // Bialoruskie Zeszyty Historyczne. T. 2. Bialystok, 1994. S. 35—47; беларускамоўная версія: Латышонак A. Нацыянальнасьць — Beларус... С. 372—379 (2-е выд. — с. 417—424); Latyszonek О., Mironowicz Е. Historia Biatorusi od polowy XVIII do konca XX wieku. Bialystok, 2002. S. 64; беларускамоўная версія: Латыпюнак A. Мірановіч Я. Гісторыя Веларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку XXI ст. 2-е выд. Смаленск, 2013. С. 49—50.
21 Bielinski J. Uniwersytet Wilenski (1579—1831). Т. 3. Krakow, 1899—1900. S. 155.
22 Ha гэтую тэму гл.: Карев Д. В. Беларуская нсторнографня конца XVIII — нач. XX веков. Полнтнка царнзма н формнрованне нсторнческой наукн Беларусн II Наш радавод. Т. 2. Гродна, 1993. С. 234—393.
Развіццё віленскай гістарычнай школы было, аднак, перапыненае закрыццём Віленскага ўніверсітэта ў 1832 г. указам Мікалая I. Са шматлікіх універсітэцкіх калегіумаў застаўся толькі медыцынскі, на базе якога пазней узнікла Медыка-хірургічная акадэмія. Апрача яе, адукацыйнымі пляцоўкамі былі таксама праваслаўная Духоўная семінарыя ў Вільні і Вьппэйшая земляробчая школа, заснаваная ў 1840 г. у Горы-Горках Магілёўскай губерні і праз восем гадоў пераўтвораная ў земляробчы інстытут (гэта была ўвогуле першая сельскагаспадарчая вышэйшая навучальная ўстанова ў Расійскай імперыі). Тры пакаленні моладзі з Літвы і Беларусі, якія хацелі (і маглі) навучацца іншым навукам, павінны былі ехаць у Пецярбург, Кіеў альбо Юр’еў, у цалкам чужыя з культурнага гледзішча асяродкі.
Дзейнасць кола ўніяцкай моладзі спрычынілася перадусім да развіцця краёвай ідэалогіі. Асяродак, як і сам Віленскі ўніверсітэт, культываваў традыцыі Рэчы Паспалітай. Хоць складана абгрунтаваць уплыў гэтага асяродка на развіццё беларускай нацыянальнай ідэі, аднак несумненная яго заслута — у павелічэнні зацікаўленасці мясцовай мінуўшчынай, усходняй славяншчынай і гісторыяй беларуска-літоўскіх земляў.
Адначасова з канца XVIII ст. пачала фармавацца цалкам іншая ідэалогія, якая прызнавала Беларусь (яе тады разумелі яшчэ як абшар у вярхоўях Дняпра і Дзвіны) у якасці правінцыі Расіі. Гэтую тэорыю ахвотна падхапіла Кацярына II. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, у выніку якога болыпасць беларускіх земляў трапіла пад уладу Расіі, імператрыца загадала адбіць памятны медаль з нагоды іх «вяртання» ў склад Русі. Разгарнуліся таксама гістарычныя даследаванні, якія мелі за мэту давесці наяўнасць супольнай спадчыны беларускіх, маларускіх (украінскіх) і велікарускіх земляў. Асабліва інтэнсіўна выкарыстоўваліся праваслаўная традыцыя і створаны ў той час міф пра сярэднявечную Кіеўскую Русь. Пасля ўзыходжання ў 1825 г. на трон Мікалая I разгарнулася дзейнасць, скіраваная на хуткую кансалідацыю расійскай нацыі вакол трох галоўных каштоўнасцей, сфармуляваных міністрам асветы Сяргеем Уваравым: Самадзяржаўя, Народнасці і Праваслаўя. Было распачата таксама выбудоўванне ідэалогіі, якую ў пачатку XX ст. Аляксандр Цвікевіч назваў «заходнерусізмам»23. Яе аснову складала ідэя, што беларусы, маларусы і велікарусы ствараюць трыадзіную расійскую нацьпо. Гэтая ідэалогія адрасавалася галоўным чынам праваслаўным жыхарам беларускіх і ўкраінскіх земляў.
У духу «заходнерусізму» ў Беларусі развілася яшчэ адна гістарычная школа, прадстаўленая сярод іншых Іванам Грыгаровічам (1790—1862), выкл адчыкам праваслаўнага духоўнага вучылішча ў Магіл ёве ў 1811— 1815 гг., архівіста ў бібліятэцы графа Пятра Румянцава ў Гомелі. Заслугай I. Грыгаровіча былі крыніцазнаўчыя даследаванні, якія датычылі
23 Падрабязней гл.: Цьвікевіч А. «Западно-русснзм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі ў XIX і пачатку XX в. Менск, 1993.
беларускіх земляў24. Ён апублікаваў шматлікія крыніцы і матэрыялы па гісторыі Праваслаўнай царквы на ўсходзе Вялікага Княства Літоўскага, а таксама кантактаў ВКЛ з Масквой і папствам. Ад 1837 г. ён быў сябрам Археаграфічнай камісіі [пры Міністэрстве народнай асветы Расіі ў Пецярбургу. —Рэд.], рэдагаваў «Акты Западной Росснн», якіяўтрымлівалі асноўныя дакументы па гісторыі беларускіх земляў.
Наступны этап інтэнсіўнага развіцця зацікаўлення беларускай культурай прыпаў на перыяд так званай «паслясевастопальскай вясны». Пасля паразы ў Крымскай вайне і смерці Мікалая I у 1855 г. Расія стала перад неабходнасцю рэформаў і правядзення больш ліберальнай унутранай палітыкі, што праявілася ў тым ліку і ў паслабленні цэнзуры. Ужо праз два дні пасля смерці імператара цэнзура ў Менску дазволіла надрукаваць кнігу па-беларуску. Гэта былі паэтычныя творы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча пад назвай «Гапон. Аповесць беларуская з праўдзівых здарэнняў, напісаная на мове беларускага люду». Вакол Дуніна-Марцінкевіча зіуртавалася зусім не малое кола падобных да яго аматараў беларушчыны, у тым ліку Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Уладзіслаў Кандратовіч) і Станіслаў Манюшка. Падобныя асяродкі ўзніклі ў Віцебску вакол Арцёма ВярыгіДарэўскага, а ў Вільні — вакол Адама Кіркора. У іх збіралася пераважна каталіцкая шляхта з польскіх культурных колаў. Аднак характэрным было тое, што з-пад іх пяра выходзілі літаратурныя творы не толькі па-польску, але таксама і па-беларуску. Творы на гэтай мове з’яўляліся таксама ў расійскамоўных і праваслаўных асяродках. Прыкладам можа быць віцяблянін Канстанцін Вераніцын, аўтар [найболып верагодны. — Рэд.\ сатырычнай паэмы «Тарас на Парнасе», налісанай у 1855 г. Паэма распаўсюджвалася ў рукалісным выглядзе і была надрукавана толькі ў 1889 г. у газеце «Мннскнй лнсток».
«Заходнерусізм» даў падставы для беларускай ідэалогіі, асабліваў галіне гісторьгі. Пад уплывам гэтага кірунку з’явіўся першы сінтэтычны агляд гісторыі Беларусі «Обозренне нсторнн Белорусснн с древнейшнх времен», напісаны па-расійску ў 1857 г. Восіпам Турчыновічам. Аўтар паказаў, што пачаткі беларускай гісторьгі сягаюць значна далей, чым традыцыя Вялікага Княства Літоўскага. Вытокі беларускай гісторыі ён шукаў у Полацкім княстве і яго незалежнасці ад Кіева і Ноўгарада. Гэтае княства Турчыновіч лічыў першым прабеларускім дзяржаўным утварэннем і пачаткам Беларусі. Ад таго часу ўсе гісторыкі ў працах пра Беларусь абапіраліся на той гістарычны перыяд і стваралі ўстойлівы гістарычны і нацыянальны міф, Гэта таксама быў крок у нацыятворчым працэсе, важным элементам якога з’яўляецца разуменне супольнай гісторыі і яе асаблівасцей на фоне гісторьгі суседніх краін. Калі стала зразумелым, якое значэнне ў працэсе фармавання нацыянальнай гістарычнай самасвядомасці мелі погляды Восіпа Турчыновіча на супольную гісторыю, яго публікацыі былі названыя пераломнымі ў гісторыі Беларусі як навуковай дысцыпліны25.
24 Нікалаеў М. Грыгаровіч Іван Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі (ЭГБ). Т. 3. Мінск, 1996. С. 162.
25 Карев Д. В. Белорусская нсторнографня... С. 111.
Праз шэсць гадоў пасля выдання «Обозрення нсторнн Белорусснн...» В. Турчыновічаў праваслаўным беларускім асяроддзі пабачыла свет першая публікацыя на беларускай мове (а дакладней — на заходнепалескім і паўночна-ўсходнім дыялектах), прысвечаная гісторьгі Беларусі — «Кто булы нашы найдавнійшй дйды й якая йх була доля до уній?»26. Гэтая ананімная праца была змеіпчана ў школьнай чытанцы «Рассказы на белорусском наречйй», выдадзенай у 1863 г. у Вільні. Невядомы аўтар пачаткі гісторыі Беларусі звязваў менавіта з Полацкім княствам. Ў наступных тэкстах ён не скупіўся на крытыку Люблінскай уніі, расчышчаючы шлях ддя беларускай праваслаўнай гістарыяграфіі. Яе прадстаўнікі асабліва негатыўна ацэньвалі сувязі Вялікага Княства Літоўскага з Каронай Польскай. Гэты перыяд гісторыі называўся «чужым» і навязаным, які прынёс пашырэнне на беларускіх землях польскай культуры і «лацінства», што супярэчыла папярэдняму натуральнаму развіццю грамадства27.
Адначасоваў асяроддзі беларусаў-каталікоў сфармавалася гістарычная традыцыя, прывязаная да Вялікага Княства Літоўскага, якое разумелася як супольная дзяржава беларусаў і літоўцаў, узніклая ў выніку раўнапраўнага добраахвотнага аб’яднання абодвух этнасаў. Такое бачанне ролі «рускага» (беларускага) чынніка ў дзяржаве не толькі грунтавалася на навуковай спадчыне віленскай школы, але таксама вынікала з прачытання прац расійскіх гісторыкаў, даследчыкаў Вялікага Княства Літоўскага — Мацвея Любаўскага і Івана Лапы, якія гэтую дзяржаву трактавалі як літоўска-рускую28.
Палітычная канфрантацыя абодвух ідэалагічных кірункаў — прапольскага і іграрасійскага—пачалася падчас паўстання 1863—1864 гг., калі кожны з іх піукаў у мясцовага беларускага населыгіцтва падтрымкі сваіх палітычных мэт, гучна падкрэсліваючы слабыя бакі праціўніка. У асяроддзі польскай ідэалогіі, папулярнай галоўным чынам сярод шляхты, выхоўваўся шляхціц з Гарадзеншчыны Вінцэнт Канстанцін
26 Кто булы нашы найдавнійпш днды н якая нх була доля до унін? // Заняпад і адраджэнне. Беларуская літаратура XIX стагоддзя / Укл. У. Казберука. Мінск, 2001. С. 320—326.
27 Michaluk D. Na uni^ lubelsk^ spojrzenie historiografii bialoruskiej XIX i XX w. I I Mi^dzy Zachodem a Wschodem. T. 2 / Red. J. B. Dybas, K. Mikulski, J. Porazinski, S. Roszak. Torun, 2003. S. 409—424.
28 Лаппо H. Велнкое княжество Лнтовское за время от заключення Люблннской Уннн до смертн Стефана Баторня. Санкт-Петербург, 1901; Лаппо Н. Велнкое княжество Лнтовское во второй половнне XVI столетня. Лнтовско-русскнй повет н его сеймнк. Юрьев, 1911; Лаппо й. К нсторнй панского класса в Велнком княжестве Лнтовском. Москва, 1915; Полоцкая ревнзня 1552 г. / Ред. Н. Лаппо. Москва, 1905; Огшсанне Полоцкнх владычных, монастырскнх н церковных земель ревнзорамн 1580 г. / Ред. Н. Лаппо. Москва, 1907; Любавскнй М. Лнтовско-русскнй сейм: Опыт по нсторнн учреждення в связн с внутренннм строем н внешнею жнзнью государства. Москва, 1900; Любавскнй М. Лнтовскнй канцлер Лев Сапега о событнях смутного временн. Москва, 1901; Любавскнй М. Очерк нсторнн Лнтовско-Русского государства до Люблннской уннн включнтельно. Москва, 1910.
Каліноўскі (1838—1864), паўнамоцны камісар польскага Часовага ўрада ў Літве і Беларусі. Ён звяртаўся да беларусаў з адозвамі рэвалюцыйна-дэмакратычнага характару, а таксама нелегальна выдаваў першую беларускамоўную газету «Мужыцкая праўда».
Каліноўскі (часцей называны Канстанцінам, Кастусём) выступаў за вяртанне status quo перад падзеламі Рэчы Паспалітай, за яе адраджэнне з адасобленым Вялікім Княствам Літоўскім (якое абазначалася таксама сінонімамі Літва, Беларусь), заклікаў беларусаў змагацца супраць расійцаў на баку палякаў за ўмацаванне польскага ўрада. Нацыю ён разумеў у палітычным, грамадзянскім значэнні, з захаваннем этнаграфічных і моўных адметнасцей. Асаблівую ўвагу звяртае на сябе негатыўнае стаўленне Каліноўскага да праваслаўя, разуменне грэка-каталіцтва як традыцыйнай веры беларусаў, а таксама супрацьпастаўленне справядлівага і добрага польскага ўрада «несправядліваму, бязбожнаму і накінутаму» маскоўскаму кіраванню29.
Галоўным ідэолагам «заходнерусізму» стаў зямляк К. Каліноўскага з Гарадзеншчыны Міхаіл Каяловіч (1828—1891), прафесар праваслаўнай Пецярбургскай духоўнай акадэміі30. Дэфініцыю гэтага кірунку, а таксама назву яму даў пазней Аляксандр Цвікевіч, беларускі нацыянальны дзеяч:
Пад «западно-русснзмом» мы разумеем тую плынь у гісторыі грамадскай думкі на Беларусі, якая лічыла, што Беларусь не з’яўляецца краінай з асобнай нацыянальнай культурай і не мае дзеля гэтага права на самастойнае культурнае і палітычнае развіццё, але што яна з’яўляецца часткай Расіі і таму павінна быць разглядана як адзін з яе сустаўных элементаў31.
Гэтую ідэалогію, якая ўсхваляла праваслаўе і прадстаўляла сувязі з каталіцкай шляхецкай Польшчай у негатыўным святле, ахвотна падхапіла і шырока распаўсюдзіла праваслаўнае духавенства. Такі кірунак у другой палове XIX ст. трапіў на вельмі прыдатную глебу. Яго развіццю спрыяла расійская нацыянальная палітыка, падтрымка зверху, шырэйшы доступ да публіцыстычнай прэсы, грамадская запатрабаванасць, звязаная з развіццём грамадскага і нацыянальнага светапогляду, а таксама цэнзура, якая абмяжоўвала друкаванне ліберальных публікацый. Аналіз гэтага кірунку аблягчае разуменне шматлікіх культурных з’яў, што адбываліся ў беларускім грамадстве.
Пад уплывам абедзвюх гэтых супярэчных ідэалогій адбывалася фармаванне беларускай нацыянальнай свядомасці. У адной і ў другой з’явіліся элементы, якія падкрэслівалі вышэйшасць каталіцкага
29 Muzyckaja Praüda. № 1—7 // Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Рэд. Г. Кісялёў. Мінск, 1999. С. 27—39; Каліноўскі К. Пісьмы з-пад шыбеніцы Ц Тамсама. С. 40—46.
30 Кояловпч М. О расселеннн племен Западного края Росстш. Москва. 1863; Кояловнч М. йсторня воссоедннення западнорусскнх уннатов старых времен. Санкт-Петербург, 1873; Кояловнч М. Чтення по нсторнн Западной Росснн. Санкт-Петербург, 1884.
31 Цьвікевіч А. «Западно-русснзм»... С. 7.
або праваслаўнага веравызнання над іншым. Праваслаўная царква як скарбонка рускай спадчыны супрацьпастаўлялася Каталіцкаму касцёлу як абаронцы польскай традыцыі. Такая ўзаемная крытыка і барацьба прыводзілі да падзелу грамадства. На розніцу ў веравызнанні накладаліся сацыяльныя адрозненні і станавіліся прычынай узнікнення далёкага ад праўды стэрэатыпа: пан — паляк — католік; селянін — беларус — праваслаўны. 3 іншага боку, варожасць абедзвюх рэлігійных арганізацый пры дыскрымінацыі Каталіцкага касцёла не спрыяла інтэграцыі беларусаў-праваслаўных і беларусаў-каталікоў, аднак напружанне змякчалася тым, што ніводная з арганізацый не збіралася прадстаўляць беларускую нацыянальную ідэю.
Палітыка расійскай дзяржавы ў беларускім пытанні характарызавалася своеасаблівай амбівалентнасцю. Навязванне пераканання, што Беларусь з’яўляецца заходняй часткай Расіі, трактаванне беларусаў як этнічнай групы расійскай нацыі, а беларускай мовы як дыялекту расійскай прыносіла падвоеныя вынікі. 3 аднаго боку, дзяржава намагалася стрымаць развіццё беларускага нацыянальнага руху, спрабуючы асіміляваць беларусаў і прышчапіць ім расійскую нацыянальную самасвядомасць. Аднак, з другога боку, акцэнт на адрозненнях паміж беларусамі, велікаросамі, маларосамі і палякамі даваў прастору для развіцця беларускасці, якой надавалася «заходнярускае» адценне. Ідэі, якія нёс у сабе «заходнерусізм» у трактаванні Міхаіла Каяловіча (увядзенне ў публічны ўжытак беларускай мовы, земская рэформа, праваслаўе, ганьбаванне лацінства), аказаліся вельмі папулярнымі сярод праваслаўных жыхароў пяці беларускіх іуберняў, якімі лічыліся Віцебская, Магілёўская, Менская, Гарадзенская і Віленская, г. зн. сярод 70% насельніцтва. Тым самым гэтыя ідэі спрычыніліся да вызвалення беларускай ідэі з-пад польскага ўплыву і фармавання светапогляду, у якім галоўную ролю адыгрывала перакананне, што з Захаду ідзе ўсё дрэннае, а Усход дае пачуццё бяспекі і свойскасці32. Алег Латышонак схільны бачыць у «заходнерусізме» прарасійска арыентаваную рэгіянальную, «тутэйшую» форму свядомасці, якую можна параўнаць з «краёвасцю»33.
У сутыкненні ідэалогій перамога выпала «заходнерусізму». Праваслаўная інтэлігенцыя і беларускія рэвалюцыйныя дзеячы прынялі выпрацаваную «заходнерусізмам» версію гісторьп беларускай нацыі, а таксама найважнейшы пастулат той ідэалогіі — разрыў сувязяў Беларусі з Польшчай і звязванне яе будучыні з Расіяй. Да перамогі такога погляду сярод праваслаўнага беларускага насельніцтва ў вялікай ступені спрычынілася палітычная сітуацыя на гэтых тэрыторыях пасля паўстання 1863— 1864 гг. Рэпрэсіі, хоць і накіраваныя галоўным чынам супраць «польскіх
32 Мірановіч Я. Найноўшая гісторыя Беларусі. Санкт-Пецярбург, 2003. С. 10.
33 Latyszonek О. Krajowosc і «zapadno-rusizm». Tutejszosc zideologizowana П Krajowosc — tradycje zgody narodöw w dobie nacjonalizmu / Red. J. Jurkiewicz. Poznan, 1999. S. 35—39; беларускамоўная версія: Латьппонак A. Нацыянальнасьць — Веларус... С. 437—440 (2-е выд. — с. 489—492).
паўстанцаў», істотна закранулі ўсё населыгіцтва беларускіх земляў. Генерал-губернатар Міхаіл Мураўёў, кіраўнік Літвы і Беларусі, пазбавіў уплыву мясцовыя эліты. Шляхце каталіцкага веравызнання, якая даўно ўжо была абмежаваная ў палітычных правах, забаранялася набываць зямлю. Тым самым узмацнялася пазіцыя мясцовага праваслаўнага насельніцтва і мігрантаў з Расіі, якія карысталіся разнастайнымі льготамі і крэдытамі пры набыцці маёнткаў. На працягу пяці гадоў пасля паўстання 1863— 1864 гг. расійскае буйное землеўладанне на Беларусі павялічылася ўдвая. Гэта часта было вынікам перадачы расійцам шляхецкіх маёнткаў, адабраных ва ўдзельнікаў паўстання. Адсотак буйных зямельных уладанняў у Беларусі ў 1877 г. складаў 55% (у два разы болып, чым у еўрапейскай частцы Расіі). Ва ўласнасці расійцаў было болып за 40% маёнткаў, аднесеных да буйных уладанняў, а на Магілёўпічыне — болып за палову34. На працягу некалькіх гадоў пасля паўстання была заменена значная частка губернскіх і павятовых чыноўнікаў, а адміністрацыйная ўлада пачала абапірацца на новых — прывезеных з велікарускіх губерняў. He давяралі таксама мясцовай нраваслаўнай эліце, пераважна з беларускімі каранямі, таму нават тыя мясцовыя прыхільнікі Расіі, што прытрымліваліся ідэй «заходнерусізму», прайгралі. Змены закранулі і кадравы склад часткі праваслаўных парафій. Начале іх былі пастаўленыя святары, прысланыя з глыбіні Расіі, што не ведалі і не разумелі спецыфікі краіны, у якой ім прыйшлося жыць і працаваць.
Змена курсу ў Беларусі адбілася перадусім на беларускай культуры і адукацыі, якія падлягалі інтэнсіўнай русіфікацыі. Падчас «вялікіх рэформаў», праведзеных перад паўстаннем 1863—1864 гг. імператарам Аляксандрам II, разглядалася нават магчымасць вывучэння ў школах беларускай мовы, але пасля паўстання ўлады адышлі ад такіх «шкодных» намераў, рашуча зрабіўшы стаўку на расійскую мову з мэтай русіфікаваць «сапсаваных» беларусаў і пазбавіць іх ад польскага ўплыву35. Таемнаму навучанню польскай і беларускай мове, звязанаму з польскім незалежніцкім рухам, была супрацьпастаўленая вялікая колькасць народных школ, якімі кіравалі праваслаўныя святары. Беларуская мова з іх цалкам была выцесненая, і вучням ажно да 1905 г. забаранялася размаўляць на «мясцовай гаворцы». Польская мова, у сваю чаргу, дапускалася ў школах толькі на занятках па каталіцкай рэлігіі.
Павелічэнне колькасці расійскамоўных народных школ на тэрыторыях, заселеных беларусамі, было звязана з жаданнем вырваць іх з-пад уплыву польскай культуры і стварыць перашкоды для нежаданага польскага палітычнага руху. Там, дзе яго ўплыў не быў пашыраны, у 1864—1868 гг. улады не павялічвалі колькасці расійскіх адукацыйных пляцовак. Прыкладам можа служыць Смаленская губерня, у значнай
34 Latyszonek О., Mironowicz Е. Historia Biatorusi... S. 99; Латышонак A.,
Мірановіч Я. Гісторыя Беларусі... С. 104—105.
36 Сталюнас Д. Граннцы н пограннчье: Белорусы н этнолннгвнстнческая полнтнка Росснйской нмпернн на западных окраннах в пернод велнкнх реформ //Ab Imperio. Т. 1. 2003. С. 261—291.
Раздзел I. Беларусь і яе жыхары ў XIX і на пачатку XX cm.35 частцы населеная беларусамі, дзе колькасць школ павялічылася толькі ў 1870-х гг. намаганнямі мясцовага земскага самакіравання, якому была даверана апека над асветай36. Распараджэнні Міхаіла Мураўёваўдарылі перадусім па сярэдняй адукацыі. Былі зачынены дваранскі інстытут у Вільні, Наваградская гімназія і Свіслацкая прагімназія, на некалькі класаў зменшылася навучанне ў Беластоцкай і Драгічынскай гімназіях. За ўдзел у паўстанні 1863—1864 гг. былі таксама пакараныя студэнты земляробчага інстытута, які з Горы-Горак перавялі ў Пецярбург.
Пачынаючы з сярэдзіны XIX ст. у беларускіх губернях адбывалася хуткае развіццё школьнай сеткі і павялічвалася колькасць вучняў. У перыяд паміж 1856 г. і 18 снежня 1911 г., калі быў праведзены аднадзённы школьны перапіс, колькасць школ узрасла ўдвая, а вучняў — у 26 разоў37. У 80-я гг. XIX ст. быў уведзены школьны абавязак для праваслаўных беларусаў. Адбываць яго трэба было ў царкоўнапрыходскіх расійскамоўных школах пачатковага ўзроўню. Апрача гэтага, іх мэтай было даводзіць каштоўнасць афіцыйнай расійскай ідэалогіі, абапёртай на трыядзе Сяргея Уварава, і выхоўваць праваслаўных падданых манарха33. У1905 г. у 4990 царкоўнапрыходскіх школах навучалася 156 812 вучняў39. У наступныя гады колькасць такіх пляцовак пачала зніжацца па прычыне незадаволенасці вясковага насельніцтва ўзроўнем выкладання, якое праваслаўныя дзякі лічылі цалкам пабочным заняткам.
Значна павольней развівалася сярэдняя адукацыя. У 1868 г. у пяці беларускіх губернях (Гарадзенскай, Менскай, Віленскай, Магілёўскай і Віцебскай) было 18 сярэдніх іпкол з 3255 вучнямі. Праз трыццаць гадоў іх колькасць павялічылася толькі на дзве, а выхаванцаў — на 2 тысячы. Толькі ў пачатку XX ст. адкрылася больш такіх школ. У 1905 г. дзейнічалі 23 сярэднія дзяржаўныя школы з 9117 вучнямі, а таксама сетка прыватных, дзе навучалася прыблізна 7 тысяч навучэнцаў. У 1914 г. на Беларусі ў прыватных школах (21 мужчынскай і 63 жаночых), а таксама ў дзяржаўных (13 мужчынскіх, 17 жаночых, 7 рэальных і 1 гандлёвай) разам навучалася 31 328 чалавек. Суадносна з колькасцю жыхароў пяці губерняў, якая складала 8,5 мільёна чалавек, колькасць людзей, што атрымлівалі адукацыю вышэйшую за пачатковую, не была вялікай40. Доступ да сярэдняй адукацыі для сялянскіх дзяцей і дзяцей рабочых, апрача невялікай колькасці месцаў, абмяжоўвала таксама высокая плата за навучанне, а з 1887 г. — распараджэнне міністра
36 Latyszonek О., Mironowicz Е. Historia Bialorusi... S. 101; Латышонак А., Мірановіч Я. Гісторыя Беларусі... С. 106.
37 Снапкоўская С. В. Адукацыйная палітыка і школа на Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX стст. Мінск, 1998. С. 14. Статыстычныя даныя адносяцца да тэрыторыі сучаснай Беларусі (губерні: Магілёўская, Віцебская, Менская, Гарадзенская без Бельскага, Беластоцкага, Сакольскага паветаў, Віленская без Віленскага і Троцкага паветаў).
38 Heller М. Historia imperium rosyjskiego. Warszawa, 2000. S. 550—563.
39 Снапкоўская C. B. Адукацыйная палітыка і школа... С. 15.
40 Тамсама. С. 17—18.
асветы Івана Дзялянава, вядомае пад назвай «цыркуляр аб кухарчыных дзецях». Дакументам забаранялася навучанне ў сярэдніх школах дзецям з ніжэйшых сацыяльных пластоў. Забарона тлумачылася тым, што наведванне школьных заняткаў аказвае шкоднае ўздзеянне на навучэнцаў, пазбаўляе іх хатняга назірання, а адукацыя вядзе да пагаршэння стаўлення да сваіх неадукаваных бацькоў41.
Толькі ў пачатку XX ст. адкрылі больш настаўніцкіх семінарый. У 1905 г. педагогаў для пачатковых школ рыхтавалі семінарыі ў Маладзечне, Полацку, Нясвіжы, а таксамаў Свіслачы. У наступныя гады былі заснаваныя падобныя ўстановы ў Рагачове, Оршы, Барысаве, Гомелі і Бабруйску. Позна, толькі ў 1910—1914 гг., на беларускіх землях былі закладзеньія першыя настаўніцкія інстытуты, якія, аднак, рыхтавалі да працы толькі ў пачатковых школах вышэйшага ўзроўню. Толькі ў Вільні існавала настаўніцкая семінарыя, дыплом якой дазваляў працаваць у сярэдніх школах. Нічога дзіўнага, што настаўніцкія кадры для такіх школ набіраліся з ліку выпускнікоў настаўніцкіх семінарый у Пецярбургу і ў Маскве; часцей за ўсё гэта былі расійцы. Мэтай такога падыходу было прыспешванне русіфікацыі Паўночна-Заходняга краю пасля паўстання 1863—1864 гг. праз прызначэнне на вышэйшыя пасады ў адміністрацыі і асвеце людзей, што паходзілі з велікарускіх губерняў.
На зыходзе XIX ст. узровень адукацыі на беларускіх землях адрозніваўся не толькі ад Заходняй Еўропы, Каралеўства Польскага, але таксама і ад еўрапейскай часткі Расіі. Паводле даных перапісу 1897 г., у Пецярбургскай губерні чытаць і пісаць умелі 62% насельніцтва, старэйшага за 9 гг., у Маскоўскай — 49%, у той час як у Гарадзенскай губерні — 39%, у Віцебскай — 33%, у Менскай — 24%, а ў Магілёўскай — толькі 22%. У еўрапейскай частцы Расіі агулам 30% дзяцей, чый узрост пераўзыходзіў 9 гг., умелі чытаць і пісаць, а на Беларусі, паводле Святланы Снапкоўскай, — толькі 25,7%42. Паводле падлікаў Міколы Улашчыка, які аналізаваў даныя перапісу 1897 г., удзельная вага непісьменных у межах сучаснай Беларусі складала 72,3%43. Праўда, гэтая лічба — меншая за тую, што падавалі савецкія гісторыкі з Акадэміі навук Беларускай ССР, якія павялічылі працэнт непісьменных у пяці беларускіх губернях да 77%, каб пазней паказаць дасягненні Савецкай Беларусі ў развіцці адукацыі44.
Сярод пяці народаў паўночна-заходняй Расіі — беларусаў, украінцаў, эстонцаў, латышоў і літоўцаў, — якія імкнуліся да набыцця ўласнай дзяржаўнасці, з гледзііпча ўзроўню пісьменнасці беларусы з 13,5% пераўзыходзілі толькі ўкраінцаў (12,93%). Найменш непісьменных было
41 Heller М. Historia imperium rosy;skiego... S. 643.
42 Снапкоўская C. B. Адукацыйная палітыка i школа... C. 12.
43 Тамсама. C. 26; Улаіцнк H. Грамотность в дореволюцнонной Белорусснн II Нсторня СССР. 1968. № 1. С. 108.
44 Нсторня Белорусской ССР Т. 1 / Ред. Л. С. Абецедарскнй н др. Мннск, 1961. С. 582. Лічба 74,3% непісьменных на падставе перапісу 1897 г. пададзена ў кнізе: Нсторня Белорусской СССР / Ред. Л. М. Нгнатенко н др. Мннск, 1977. С. 155.
на тых тэрыторыях, куды дабралася пратэстанцкая культура — у Латвіі (29,07%) і ў Эстоніі (20%). Пасярэдзіне знаходзіліся каталікі-літоўцы — 36,80%45. Цікавым аказаўся аналіз узроўню пісьменнасці населыгіцтва з падзелам на праваслаўнае і каталіцкае веравызнанне, зроблены Паўлам Церашковічам46. Даныя з чатырох губерняў — Менскай, Магілёўскай, Віцебскай і Гарадзенскай — сведчаць пра тое, што чытаць і ігісаць умелі 29,9% каталікоў, пераўзыходзячы праваслаўных болып чым у 2 разы. Сярод мужчын гэты паказчык у каталікоў (33,5%) быў вьппэйшым, чым у праваслаўных (19,5%), у 1,7 раза. Розніца ваўзроўні пісьменнасці паміж жанчынамі абедзвюх канфесій была велізарнай. Чытаць і пісаць умелі 24,9% каталічак і толькі 3% праваслаўных. У той жа час у Латвіі, Эстоніі і нават у этнічнай Літве чытаць і пісаць умелі болып жанчын, чым мужчын. На думку аўтара гэтага аналізу, распаўсюджванне адукацьгі сярод латьппак і эстонак уплывала на выхаванне дзяцей у латышскім і эстонскім нацыянальным духу і ўрэшце рэшт стала яіпчэ адным фактарам, які паспрыяў фармаванню гэтых нацый на тэрыторыі прыбалтыйскіх губерняў.
Прыведзеныя вышэй падлікі Міколы Улашчыка і гісторыкаў з Акадэміі навук БССР ні ў якім выпадку нельга пераносіць на перыяд, што папярэднічаў Першай сусветнай вайне, таму што, як паказала С. Снапкоўская, у 1905—1914 гг. сярэдняя і пачатковая адукацыя на беларускіх землях развівалася ў паскораным тэмпе, прыцягваючы наіпмат болыпую колькасць вучняў. Колькасць непісьменных на беларускіх землях тады павінна была стаць значна меншай, асабліва сярод малодшых пакаленняў47. Павелічэнне колькасці адукацыйных устаноў на Беларусі было звязана з увядзеннем земскага самакіравання, якому даверылі фінансаванне і апеку над народнымі школамі, а таксама над часткай сярэдніх. Земскую рэформу на Беларусі і Украіне правялі, аднак, вельмі позна, толькі ў 1903—1911 гг.48, караючы такім чынам жыхароў гэтых земляў за падтрымку паўстання 1863—1864 гг. У 34 астатніх еўрапейскіх губернях Расіі земскае самакіраванне было ўведзена ўжо ў 1864 г., да яго кампетэнцыі адносілася сярод іншага развіццё адукацыі і фінансаванне школьнай сеткі.
Мовай выкладання ў школах была расійская, аднак па меры развіцця беларускага нацыянальнага руху павялічваліся пратэсты беларусаў каталіцкага веравызнання, якія не хацелі пасылаць дзяцей у школы, баючыся, што з іх зробяць «маскалёў»49. Саступкай з боку ўлад быў дазвол на выкарыстанне нацыянальных моў у жаночых гімназіях Паўночна-Заходняга краю, атрыманы ў 1907 г. У1910 г. Дзяржаўная дума пагадзілася на ўвядзенне роднай мовы ў латышскіх, польскіх, літоўскіх, эстонскіх, армянскіх, грузінскіх, а таксама нават у калмыцкіх, бурацкіх
45 Терешковнч П. В. Этннческая нсторня Веларусн... С. 115.
46 Тамсама. С. 116.
47 Снапкоўская С. В. Адукацыйная палітыкаі школа... С. 25.
48 Натэрыторьгі Беларусі выбарныя земскія ўстановы былі ўведзены ў 1911 г. толькі ў Віцебскай, Магілёўскай і Менскай губернях (Заўв. рэд.).
49 Снапкоўская С. В. Адукацыйная палітыка і школа... С. 44.
і яўрэйскіх школах50. Толькі беларускія і ўкраінскія дзеці, нягледзячы на пісьмовыя просьбы бацькоў, не атрымалі такой магчымасці, а іх мовы і далей трактаваліся як дыялекты расійскай. Афіцыйная ідэалогія акцэнтавала ўвагу на народнасці і праваслаўі і вымагала, каб школа на Беларусі пераконвала навучэнцаў у тым, што беларус — гэта «насамрэч рускі чалавек», бо ён праваслаўны і падданы расійскай манархіі. Ганьбаванне каталіцтва як веры «польскай» прымушала трактаваць беларусаў каталіцкага веравызнання як палякаў, ігнаруючы іх этнічную прыналежнасць. Паказальнымі для такой сітуацыі былі словы прэм’ера Пятра Сталышна, знаёмага з рэаліямі Паўночна-Заходняга краю яшчэ з тых часоў, калі ён займаў пасаду гарадзенскага іубернатара, сказаныя ў Думе незадоўга да трагічнай смерці ў 1911 г. з нагоды ўвядзення земскага самакіравання ў Менскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях:
Нашай мэтай з’яўляецца пакласці канец стогадовай племянной палітычнай вайне, якая там вядзецца, і абараніць уладным і загадным словам расійскія дзяржаўныя інтарэсы... Заходні край — ёсць і будзе рускім краем назаўсёды, на вякі51.
Упартае падкрэсліванне таго, што беларускія губерні з’яўляюцца заходняй часткай Расіі, прынесла падвойны вынік. Пасля распаду Расійскай імперыі тыя прадстаўнікі «заходнерусізму» з Беларусі, якія дагэтуль былі заангажаваныя толькі ў культурную і асветніцкую дзейнасць, у цэлым станавіліся прыхільнікамі ідэі беларускай дзяржаўнасці. Яны развівалі нацыянальную дзейнасць і моцна акцэнтавалі адрозненні Беларусі ад Польшчы. Тыя ж, хто ад пачатку разумеў «заходнерусізм» як палітычную ідэалогію, пераходзілі хутчэй на пазіцыі аднаўлення вялікай і непадзельнай Расіі. Яны супрацьпастаўлялі сябе польскім уплывам, але змагаліся таксама з развіццём беларускай нацыянальнай ідэі.
Увядзенне абавязковай адукацыі для сялянскіх дзяцей, а раней — аслабленне і адмена прыгону, хоць і вялі да мадэрнізацьгі вёскі, аднак не прыносілі настолькі вялікіх змен у светапоглядзе сялян, каб яны маглі стаць носьбітамі сацыяльных і палітычных перамен. Да перамен не імкнуліся таксама ні кансерватыўная шляхта, ні Праваслаўная царква. Галоўная роля тут выпала інтэлігенцыі, якая сфармавалася ў Расіі ў 60-х гг. XIX ст. у выніку «вялікіх рэформаў», распачатых Аляксандрам II. Яны павінны былі вывесці краіну з крызісу, у які яна трапіла пасля паражэння ў Крымскай вайне52. Лібералізацыя курсу ва ўнутранай палітыцы, у тым ліку паслабленне цэнзуры, стварыла ўмовы для развіцця інтэлігенцыі, даючы хаця б магчымасць для больш свабоднага камунікавання. Дзякуючы гэтаму на рубяжы XIX і XX стст. большасць апазіцыйных поглядаў пашыралася праз перыядычныя выданні.
50 Снапкоўская С. В. Адукацыйная палітыка і школа... С. 47—48.
51 Тамсама. С. 37.
52 Больш на тэму інтэлігенцыі і яе рэвалюцыйнай ролі гл.: Pipes R. Rewolucja rosyjska. Warszawa, 1994. S. 96—157.
У 1863 г. расійскія ўніверсітэты атрымалі аўтаномію. Таксама было дазволена навучанне асобам з ніжэйшых сацыяльных пластоў. Інтэлігенцыя магла ўладкоўвацца на працу ў органах самакіравання — земствах і гарадскіх думах, уведзеных у велікарускіх губернях у другой палове 60-х гг. Працэс вылучэння інтэлігенцыі быў звязаны таксама з эканамічным развіццём Расіі і, як вынік гэтага, з запатрабаванасцю ў спецыялістах гуманітарнага і тэхнічнага профілю. Усё гэта паступова вяло да эканамічнай незалежнасці ад улад і ўсё больш выразных палітычных патрабаванняў. Хутка інтэлігенцыя ператварылася ў рупар усіх сацыяльных пластоў, якія не адносіліся да палітычнай эліты. Інтэлігенцыя стала галоўнай пагрозай для сацыяльнага і палітычнага парадку.
На Беларусі ўнутрыпалітычная сітуацыя ў канцы XIX ст. выглядала іначай. Працэсы, якія працякалі ў велікарускіх губернях, тут не маглі атрымаць поўнага развіцця з прычыны рэпрэсій, што мелі месца пасля паўстання 1863—1864 гг., а таксама абмежаванняў ва ўнутранай палітыцы, якія вынікалі з ваеннага становішча. Хоць не было афіцыйнай забароны друкавання на беларускай мове, аднак кніг па-беларуску не выдавалі нават кірыліцай53.
Беларуская інтэлігенцыя фармавалася павольна, перадусім у асяроддзі праваслаўнага духавенства і т. зв. «разначынцаў»—чыноўнікаў ніжэйшых рангаў54. Напярэдадні выбуху Першай сусветнай вайны прадстаўнікі «разначынцаў» займалі пасады ніжэйшых дзяржаўных чыноўнікаў—павятовых і губернскіх. Праваслаўныя мяшчане з адпаведным маёмасным цэнзам засядалі ў гарадскіх думах, развіваючы асновы самакіравання, атрымлівалі пасады настаўнікаў у царкоўных і дзяржаўных школах. Аднак яны абарачаліся ў коле ўплыву «заходнерусізму». Іншы асяродак беларускай інтэлігенцыі паходзіў з дробнай каталіцкай шляхты з Віленіпчыны, Гарадзеншчыны і Меншчыны. Яе маёмасны стан таксама не дазваляў цалкам сябе забяспечваць, таму моладзь з гэтага асяродка ў пошуку заробку перасялялася ў гарады.
Адсутнасць вышэйшых навучальных устаноў на беларускіх і літоўскіх землях прымушала маладых людзей выязджаць на вучобу ва ўніверсітэцкія цэнтры — у Юр’еў, Пецярбург, Кіеў, дзе яны сутыкаліся з моладдзю, што выхоўвалася ў іншых унутрыпалітычных умовах. Адсутнасць цэнзуры, аўтаномнасць універсітэтаў, развіццё славянафільскіх і аксідэнталісцкіх55 поглядаў пры немагчымасці для інтэлігенцыі якіх-
93 Кнігі на беларускай мове кірыліцай зрэдку выдаваліся, але гэта былі галоўным чынам фальклорныя творы альбо зборнікі гістарычных дакументаў. Гл.: Кніга Веларусі. 1517—1917: Зводны каталог / Склад. Г. Я. Галенчанка і інш. Мінск, 1986. С. 193—272 (Заўв.рэд.).
54 У расійскай мове паняцце «ранг» перадаецца словам «чын» — гэты тэрмін звязаны з уведзеным япічэ Пятром I табелем вайсковых і цывільных рангаў.
55 Аксідэнталізм — зацікаўленасць культурай Захаду і схільнасць да патрапляння пад яе ўплывы грамадствамі Усходняй Еўропы; напрамак у расійскай філасофскаграмадскай думцы XIX ст. (Заўв. рэд. ).
небудзь афіцыйных палітычных дзеянняў выклікала небяспечнае браджэнне. Нічога дзіўнага, што ў 80-х гт. XIX ст. расійскія ўніверсітэты былі ахопленыя рэвалюцыйнай дзейнасцю. Акадэмічнай моладзі асабліва пасавалі ідэі народніцкай партыі «Зямля і воля» (пасля яе расколу ў 1879 г. радыкальныя лозунгі пераняла «Народная воля»). Народніцкія ідэі, дактрына сялянскага сацыялізму, галоўнымі тэарэтыкамі якога былі Аляксандр Герцэн і Мікалай Чарнышэўскі, здабылі сярод інтэлігенцыі вялікую папулярнасць. Сялянскі сацыялізм, прапагандаваны расійскімі народнікамі, павінен быў абапірацца на сялянскую абпгчыну, якая была распаўсюджаная ў Расіі. Беларускія землі мелі цалкам іншую арганізацыю сельскай гаспадаркі, якая была звязаная з традыцыямі гаспадарання і ўласнасці ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Сельскія абшчыны, арганізаваныя галоўным чынам наўсходзе Беларусі, ніколі не атрымалі тут усеагульнага распаўсюджання, а на пачатку XX ст., пасля рэформаў прэм’ер-міністра і міністра ўнутраных спраў Пятра Сталыпіна, пачалі распадацца.
На думку Рышарда Радзіка, беларускія сяляне яшчэ ў пачатку XX ст. былі моцна звязаныя вясковай супольнасцю, што характарызавалася выразнай этнічнай самасвядомасцю, аднак мела слаба выражаныя нацыянальныя прыкметы56. Тым самым іх уласная этнічная прыналежнасць часта зводзілася да этнаграфічнасці і выражалася галоўным чынам пры сутыкненні з прадстаўнікамі іншых нацый. Менавіта тады заўважаліся адрознасць мовы, веравызнання, строяў, ментальнасці, абрадаў, класавай прыналежнасці. Нацыянальная самаідэнтыфікацыя набывала, аднак, у пачатку XX ст. усё больш выразныя праявы, пра што сведчыць, у прыватнасці, нацыянальная самасвядомасць навабранцаў57.
Працэс нацыянальнай інтэграцыі беларусаў ішоў больш павольна, чым у іншых частках Еўропы, што было звязана з сацыяльнай структурай і адсутнасцю нацыянальных лідараў сярод вышэйшых пластоў грамадства. Важны носьбіт нацыянальнай ідэі, мяшчанства, на Беларусі мела слабыя пазіцыі і ў сваёй масе складалася з палякаў, расійцаў і яўрэяў. На самасвядомасць сялян накладалі адбітак не толькі сацыяльныя, культурныя і адукацыйныя пытанні, але таксама позняя эканамічная мадэрнізацыя беларускай вёскі, пачатая толькі ў другой палове XIX ст. Гэта было вынікам сялянскай рэформы, праведзенай Аляксандрам II у 1861 г. «Цар-Вызваліцель», у чый гонар фундаваліся абразы ў шматлікіх праваслаўных цэрквах, падпісаў маніфест аб скасаванні прыгону, наданні сялянам права на самакіраванне, а таксама даў дазвол на выкуп сялянскай зямлі. У 1867 г. было ажыццёўленае распрыгоньванне дзяржаўных сялян, якія складалі амаль 20% ад іх агульнай колькасці. Наданне сялянам свабоды, магчымасці міграваць без адмысловых дазволаў, перасяляцца ў гарады ў пошуках працы
56 Radzik R. Mi^dzy zbiorowosci^ etniczn^ a wspölnota narodowq. Bialorusini na tie przemian narodowych w Europie Srodkowo-Wschodniej XIX stulecia. Lublin, 2000. S. 138—201.
67 Терешковнч П. B. Этннческая нсторня Веларусн... C. 86.
ў прамысловасці — усё гэта паскарала распад традыцыйных мясцовых і сямейных сувязяў. Гэты працэс узмацніўся пасля сталыпінскіх рэформаў, якія ў 1906 г. далі права пакідаць сялянскую абшчыну і атрымліваць уласны зямельны надзел адным кавалкам, што прывяло да фармавання сялянскай прыватнай уласнасці.
1.2 Эканоміка беларускіх земляў
Беларусь у разгляданы перыяд была сельскагаспадарчай краінай. Перад Першай сусветнай вайной з сельскай гаспадаркі жыло тры чвэрці насельніцтва. Толькі 9% жыхароў былі занятыя ў прамысловасці, a 7% — у гандлі і абслугоўванні. Для параўнання, у той самы перыяд у Германіі сельская гаспадарка ахоплівала 35% насельніцтва, a 40% былі занятыя ў прамысловасці58. Аднак сельская гаспадарка на Беларусі не мела добрых умоў для развіцця, бо, паводле падлікаў, амаль палову тэрыторыі Беларусі складалі балоты і няўдобіцы. Траціну земляў, якія выкарыстоўваліся ў сельскай гаспадарцы, складалі заліўныя лугі, асабліва на багністых абшарах Палесся, дзе травы даводзілася выкошваць па вадзе. Аснову сельскай гаспадаркі складала вырошчванне збожжа, вытворчасць якога ў 1900 г. у параўнанні з 1861 г. вырасла ўдвая, хоць аіульныя пасяўныя плошчы павялічыліся толькі на 28,8%59. У 1860—1870-х гг. збожжа было найважнейшым прадметам экспарту з беларускіх земляў. Напрыканцы XIX ст., аднак, восеньскія цэны на збожжа ўпалі ўдвая, а Расію закрануў аграрны крызіс, выкліканы паступленнем на еўрапейскі рынак вельмі таннага збожжа з ЗША, Канады, Аўстраліі і Аргенціны. Адсутнасць попыту на беларускае збожжа прымусіла гаспадаркі пераарыентавацца на жывёлагадоўлю, перадусім на вытворчасць малака. Напрыканцы XIX ст. Беларусь, якая дагэтуль была рэгіёнам актыўнага вырошчвання збожжа, стала яго імпартаваць. Да 1913 г. зборы збожжа некалькі выраслі, галоўным чынам дзякуючы інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі, тым не менш паводле ўраджайнасці беларускія землі працягвалі адставаць ад многіх іншых рэгіёнаў Расійскай імперыі60. Пераход з вырошчвання збожжа на жывёлагадоўлю меў свае наступствы падчас вайны. Беларускія землі, якія моцна пацярпелі ад ваенных дзеянняў і эксплуатацыі акупантамі, сутыкнуліся з маштабным харчовым крызісам, і менавіта таму дзеячы Беларускай Народнай Рэспублікі стараліся наладзіць пастаўкі збожжа з Украіны.
На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў пасля вызвалення сялян аб’ёмы жывёлагадоўлі выраслі ўдвая61. Хутка вытворчасць малака стала
58 Смоліч А. Геаграфія Беларусі. 4-е выд. Менск, 1993. С. 152.
59 Кіштымаў А. Пачатак індустрыялізацыі. Урбанізацыйныя працэсы II Гісторыя Беларусі ў 6-ці тамах. Т. 4 / Рэд, В. В. Яноўская, С. С. Рудовіч. Мінск, 2005. С. 361.
60 Панюціч В. Сельская гаспадарка і аграрная рэформа П. Стальшіна II Тамсама. С. 347.
61 Кіштымаў А. Пачатак індустрыялізацьгі... С. 361.
галоўным відам дзейнасці ў мясцовых гаспадарках. З’явіліся новыя пароды кароў, што давалі значна болып малака — галандская, цірольская і сіментальская. Заходнія і прыбалтыйскія губерні сталі трэцім рэгіёнам імперыі пасля Сібіры і паўночных губерняў паводле аб’ёму вытворчасці малака і малочных прадуктаў. Калі вытворчасцю малака на продаж займаліся перадусім у панскіх маёнтках і гаспадарках багацейшых сялян, то гадоўля свіней і гандаль мяснымі вырабамі сталі папулярнымі таксама і ў менш заможных сялянскіх сядзібах. У свінагадоўлі Беларусь, Літва і Правабярэжная Украіна на зыходзе стагоддзя займалі першае месца ў еўрапейскай частцы Расійскай імперьгі. Важную ролю адыгрывала таксама авечкагадоўля. Сяляне выкарыстоўвалі воўну і авечае малако галоўным чынам для прыватнага ўжытку. Менавіта таму пасля з’яўлення канкурэнтнай таннай аўстралійскай воўны ў 1880-х гг. сяляне не адмовіліся ад утрымання авечак, у той час як у буйных гаспадарках, што спецыялізаваліся на авечкагадоўлі, колькасць гэтых жывёл знізілася Ўдвая.
Развіццё жывёлагадоўлі выклікала змену структуры пасеваў. У 7 разоў павялічыліся плошчы, што выкарыстоўваліся пад выпас. Сярод раслінных культур першае месца заняло вырошчванне бульбы, якая пасля з’яўлення на Беларусі ў 20-х гг. XIX ст.62 хутка стала асновай харчавання на гэтых тэрыторыях. Напрыканцы стагоддзя збор бульбы быў у пяць разоў вышэйшы, чым напярэдадні рэформы 1861 г., a Беларусь і прыбалтыйскія губерні занялі па гэтым паказчыку першае месца ў еўрапейскай частцы Расіі. У 1911—1913 гг. зборы бульбы павялічыліся на 48,6% у параўнанні з 1899—1901 гадамі63. Бульбу не толькі прадавалі на экспарт. У канцы стагоддзя ажно трэцяя частка ўраджаю выкарыстоўвалася на месцы для вытворчасці гарэлкі. Амаль усе бровары належалі памешчыкам, але, бадай, у кожнай сялянскай гаспадарцы гарэлка выраблялася для ўласнага спажывання. Беларусь разам з Літвой займала першае месцаў імперыі па вытворчасці гарэлкі.
Вытворчасць малака, мяса і гарэлачны промысел былі найважнейшымі галінамі сельскай гаспадаркі ажно да пачатку Першай сусветнай вайны.
На Віцебшчыне, Магілёўшчыне і Віленіпчыне ў маёнтках, а таксама сялянскіх гаспадарках вырошчвалі лён, які прадавалі на мясцовых кірмашах, а пазней праз балтыйскія порты вывозілі ў Германію альбо чыгункай у Польшчу. 3 Магілёўскай губерні на рынкі ў глыб Расіі пастаўляліся таксама каноплі.
Рост вытворчасці, які назіраўся ў беларускіх губернях з канца XIX ст., быў звязаны з распаўсюджваннем сучасных машын: сеялак, жняярак, касілак, жалезных плугоў і барон, сячкарняў, а таксама з увядзеннем сістэмы севазвароту на пасяўных плошчах (спачатку ў панскіх маёнтках). У галіне ўкаранення і папулярызацыі тэхнічных навінак Бела-
62 У некаторых магнацкіх уладаннях на Беларусі бульбу выропічвалі ўжо з 80-х гт. XVIII ст. Гл.: Гісторыя Беларусі ў 6-ці тамах. Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII стст.). Мінск, 2004. С. 172 (Заўв. рэд.).
63 Панюціч В. Сельская гаспадарка... С. 347—348.
русь займала ў Расійскай імперыі другое месца пасля прыбалтыйскіх губерняў. Сярод сялян новыя формы гаспадарання распаўсюджваліся значна марудней. Большасць з іх апрацоўвала зямлю традыцыйна, выкарыстоўваючы трохполле і прымітыўныя прылады — драўляную саху і барану. Збожжа і сена ўбіралі ўручную, прымяняючы косы, сярпы і граблі. Пасля рэформы 1861 г. 60% сялянскіх гаспадарак мелі менш за 16 гектараў зямлі, 32% — ад 16 да 22 га, a 8% — болып за 22 гектары. Пры нізкай сельскагаспадарчай культуры, высокіх падатках і дадатковых выплатах на карысць сялянскай абшчыны, суда і адміністрацыі прыбыткаў з гаспадарак, меншых за 16 гектараў, не хапала для ўтрымання вялікай сям’і, калі падаткі з кожнага гектара ў цэлым дасягалі 60% ад чыстага прыбытку. Таму сяляне масава арандавалі зямлю, а пасля жніва наймаліся на будаўнічыя работы. Натуральны прырост сельскага насельніцтва прымушаў дзяліць уласнасць паміж дзецьмі, таму напрыканцы стагоддзя памер надзелаў быў ужо ў 2 разы меншы, чым адразу пасля зямельнай рэформы. Дадатковай складанасцю з’яўлялася тое, што надзелы былі раскіданыя ў розных месцах, абцяжарваючы вядзенне гаспадаркі. На ўсходзе Беларусі яшчэ заставалася сялянская абшчына, члены якой не маглі свабодна распараджацца зямлёй і без дазволу пакідаць яе з мэтай пошуку працы. Гэта тармазіла развіццё рыначнай гаспадаркі ва ўсходнебеларускай вёсцы ў параўнанні з Віленшчынай і Гарадзеншчынай, якія ў другой палове стагоддзя сталі перадавымі сельскагаспадарчымі рэгіёнамі Паўночна-Заходняга краю.
Мадэрнізацыя вёскі і дастасаванне яе гаспадаркі даўзроўню развіцця прамысловасці стала адной з галоўных задач урада Пятра Сталыпіна. Ліквідацыя сялянскіх абшчын зрабіла магчымым больш свабоднае перамяшчэнне сялян. Акрамя гэтага, з дапамогай адпаведных фондаў падтрымлівалася расійская каланізацыя Беларусі. Толькі ў Гарадзенскай губерні расійцы выкупілі з рук «асоб польскага паходжання», г. зн. каталікоў, каля 30 тысяч гектараў зямлі64. Урад Сталыпіна таксама падтрымліваў перасяленне сялян з беларускіх губерняў у Сібір у пошуку лепшых умоў жыцця. Адсюль за Урал накіравалася 368,4 тысячы беззямельных і малазямельных сялян. Большасць з іх засталася там назаўсёды, аднак 11% вярнулася ў поўнай галечы65.
Напрыканцы стагоддзя, следам за палякамі і яўрэямі, распачалася заробкавая эміграцыя беларусаў у абедзве Амерыкі, галоўным чынам з тэрыторый заходніх губерняў. На гэтыя часовыя заробкі наважылася каля 800 тысяч чалавек, з ліку якіх 600 тысяч па вяртанні на заробленыя
64 batyszonek О., Mironowicz Е. Historia Bialorusi... S. 109; Латышонак A., Мірановіч Я.
Гісторыя Веларусі... С. 112.
66 Мнхалюк Д. Белорусскне доропа в Снбнрь (XIX—XX вв.). Проблема нацнональной ндентнфнкацнн в пернод формнровання нацлонального самосознання // Снбнрская деревня: нсторня, современное состоянне, перспектнвы развнтня. Ч. 1 / Ред. Н. А. Томнлов н др. Омск, 2008. С. 56—62; Крнх А. Ндентнчность н ндентнфнкацня выходцев нз Мшіской губерннн в деревнях Омского Прннртышья (конец XIX—XX вв.) Ц Тамсама. С. 33—37.
грошы набылі зямлю. Беларускія сяляне ў пошуках працы выязджалі таксама ў гарады вялікарасійскіх губерняў. Гарады на тэрыторыі Беларусі са слаба развітай прамысловасцю не давалі чаканых заробкаў, тым больш што сфера паслуг была занятая яўрэйскім насельніцтвам, якое ў адпаведнасці з царскімі ўказамі было пазбаўленае зямлі і вымушанае сяліцца ў гарадах, аднак выключна заходніх губерняў імперыі.
Вялікай тэхнічнай заваёвай напрыканцы XIX ст. для Беларусі стала развіццё чыгункі. У 1862 г. была здадзена чыгуначная лінія Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі, а праз дзесяць гадоў пабудавалі дзве найважнейшыя для Беларусі чыгункі — МаскоўскаБерасцейскую і Лібава-Роменскую. У 1880-х гг. з’явіліся лініі Вільня—Баранавічы—Лунінец, Гомель—Лунінец—Пінск—Жабінка, Баранавічы—Ваўкавыск—Беласток. Беларускія землі звязала сеткачыгунак, якая была найбольш густой на тэрыторьгі ўсёй Расійскай імперыі (акрамя Каралеўства Польскага). Менск стаў важным транспартным вузлом, а неўзабаве таксама буйным гандлёвым і прамысловым цэнтрам. Адраджаліся ў гаспадарчым сэнсе старыя гарадскія цэнтры, што апынуліся на чыгуначных шляхах: Віцебск, Полацк, Пінск і Горадня. Чыгунка і чыгуначныя рамонтныя майстэрні давалі працоўныя месцы вялікай колькасці людзей. У 1875 г. гэта было 10 тысяч чалавек, а праз дваццаць пяць гадоў на чыгунцы працавалі ўжо 35 тысяч66. 3 пабудовай чыгункі праз Палессе павялічылася колькасць лесапільняў і іх абароты, што паўплывала на гаспадарчае развіццё гэтага рэгіёна. У перыяд з 1885 да 1909 г. агульная колькасць фабрык і заводаў на тэрыторыях, ахопленых сеткай Палескіх чыгунак, вырасла з 674 да 4000 з гадавым прыбыткам каля 60 мільёнаў рублёў67.
На працяіу стагоддзя з мэтай асушэння балот у басейне Прыпяці была пабудавана сетка водных каналаў. Працы вяліся ў тым ліку пад кіраўніцтвам I. Жылінскага. Была створана сістэма водных транспартных камунікацый, якая спрыяла развіццю гандлёвых сувязяў беларускіх земляў з рынкамі ў вялікарасійскіх губернях і Каралеўстве Польскім. Новыя чыгункі, гасцінцы, а таксама сетка каналаў дазвалялі на працягу ўсяго года падтрымліваць зносіны з цяжкадасяжнымі раней закуткамі Беларусі. Тым не менш, яшчэ заставаліся вёскі, да якіх нельга было дабрацца на працягу некалькіх тыдняў падчас восеньскіх і веснавых паводак.
Беларусь была краем, пазбаўленым мінеральнай сыравіны. Найбольшым яе прыродным багаццем з’яўляліся лясы, якія давалі драўніну і паташ. Драўніна традыцыйна пастаўлялася на экспарт. 3 надыходам вясны, як толькі крышыўся лёд і рэкі прыходзілі ў рух, распачынаўся сплаў драўніны па Дзвіне і Нёмане ў балтыйскія порты. 3 партовымі гарадамі — Рыгай, Лібавай і Кёнігсбергам — беларускія землі на працягу стагоддзяў былі звязаныя эканамічна. Патэнцыйны адрыў іх ад
66Latyszonek О., Mironowicz Е. HistoriaBiatorusi... S. 102; Латышонак А., Мірановіч Я. Гісторыя Беларусі... С. 107.
67 Кіштымаў А. Прамысловасць. Транспарт. Гандаль. Крэдыт // Гісторыя Беларусі ў 6-ці тамах. Т. 4. С. 205.
балтыйскіх портаў адразу ж уплываў на структуру і стан эканомікі Беларусі68. 3 канца XIX ст., аднак, можна назіраць некаторыя змены ў выкарыстанні драўніны. Усё большую ролю пачынала адыгрываць прамысловасць, звязаная з яе перапрацоўкай намесцы, г. зн. папяровая і запалкавая (Пінск, Мазыр, Барысаў, Койданава, Рэчыца, Вішнева, Слонім, Бабруйск, Добруш). У 1900 г. яна складала пятую частку аіульнай прамысловай вытворчасці на тэрыторыі пяці беларускіх губерняў. Болып за палову прыбытку ад прамысловай вытворчасці прыпадала на харчовыя прадпрыемствы: бровары, гарэлачныя і тытунёвыя фабрыкі.
Аркадзь Смоліч, аўтар выдадзенай у 1919 г. «Геаграфіі Беларусі», у ліку найбуйнейшых прамысловых цэнтраў называў Добруш на Гомелыпчыне і Барысаў, дзе знаходзіліся папяровыя фабрыкі, а таксама Беласток, Заблудаў, Супрасль і Хорашч у Беластоцкім павеце. Яны сталі важнымі перавалачнымі пунктамі пасля ўвядзення мытнай мяжы паміж Польшчай і рэштай імперьгі ў выніку паўстання 1830—1831 гг. і перамяшчэння тэкстыльнай вытворчасці з Лодзінскага рэгіёна. Важную гаспадарчую ролю адыгрывалі: Залессе ў Вілейскім павеце з фабрыкай па вытворчасці шкла, Талачын у Аршанскім павеце, а таксама Горадня, Віцебск, Менск, Гомель і Вільня, дзе знаходзіліся тытунёвыя фабрыкі, рамонтныя чыгуначныя майстэрні, гарбарні, кравецкія і металургічныя прадпрыемствы69. Аднак ніводная прамысловая галіна не давала тут столькі працоўных месцаў, колькі ў Маскве альбо ў Пецярбургу. Найбуйнейшае прадпрыемства — тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Горадні — налічвала не больш за 1445 рабочых, а на большасці прадпрыемстваў працавалі толькі па некалькі дзясяткаў чалавек70.
Хоць беларускія землі ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расіі не былі прамыслова развітымі, аднак можна адзначыць, што ад 80-х гг. XIX ст. да выбуху Першай сусветнай вайны яны перажывалі гаспадарчы ўздым. Прыкметна павысіўся ўзровень жыцця грамадства, хоць да заходнееўрапейскіх стандартаў яшчэ было далёка. Мадэрнізаваліся гаспадаркі панскіх маёнткаў, павялічвалася ўдзельная вага прамысловасці. У 1900—1913 гг. агульны прыбытак з беларускіх земляў падвоіўся (з 536 млн рублёў да 1 млрд)71. У гэты перыяд колькасць буйных прамысловых прадпрыемстваў узрасла з 799 да 1282 (на адну траціну), а колькасць рабочых — з 31,1 да 54,9 тысяч72. 3 80-х гг. XIX ст. Прыбалтыка, украінскія і беларуска-літоўскія губерні станавіліся найважнейшымі абшарамі збыту тавараў з Каралеўства Польскага, адкуль паходзіла ад 60 да 80% прамысловых вырабаў.
68 Пра наступствы перакрыцця шляхоў з Палесся да балтыйскіх портаў пасля Рыжскага міру гл.: Mackiewicz J. Bunt rojstow. Wilno, 1938.
69 Смоліч A. Геаграфія Веларусі... С. 179—183.
70LatyszonekО., Mironowicz Е. HistoriaBiatorusi... S. 103; Латышонак A., МірановічЯ. Гісторыя Беларусі... С. 108.
71 Кіштымаў А. Эканамічныя падставы беларускай дзяржаўнасці на пачатку 20 ст. Ц Гістарычны альманах. Т. 3. Гародня, 2000. С. 18.
72 Кіштымаў А. Пачатак індустрыялізацыі... С. 361.
На пачатку 1870-х гг. важную ролю ў гаспадарчым жыцці Беларусі пачалі адыгрываць камерцыйныя банкі: Азова-Данскі, Менскі, Віленскі, Пецярбургска-Азоўскі і Беластоцкі. У 80-х гг. былі адчыненыя аддзелы Дзяржаўнага (створанага ў 1860 г.), Сялянскага і Дваранскага банкаў73. Мясцовыя аддзелы першага з іх нязначна спрычыніліся да развіцця эканомікі Беларусі, бо ўклады насельніцтва пераводзіліся ў цэнтр. Сялянскі банк да 1900 г. выдаў сялянам каля 1 мільёна рублёў крэдыту, за якія яны набывалі зямлю. Дваранскі банк займаўся падтрымкай буйной расійскай уласнасці, выдаючы крэдыты пад невысокі працэнт. Каталікі не маглі імі карыстацца, таму яны бралі крэдыты ў камерцыйных банках, а таксама арганізоўвалі сельскагаспадарчыя і крэдытныя таварыствы.
Усведамленне агульнасці эканомікі, паводле меркавання даследчыка нацыянальнай ідэі Юзафа Хлябоўчыка, з’яўляецца адным з элементаў утварэння навачаснай нацыі74. Гісторыкі Андрэй Кіштымаў і Станіслаў Рудовіч схіляюцца да таго, што на рубяжы XIX і XX стст. поруч з імкненнем да палітычнай і нацыянальна-культурнай кансалідацыі з’явілася таксама тэндэнцыя да кансалідацыі эканамічнай75. Паводле іх меркавання, на базе эканамічных перамен і пад уплывам капіталістычных формаў гаспадарання на беларускіх землях складваўся рэгіянальны рынак. Андрэй Кіштымаў таксама схіляецца да тэзіса аб тым, што гаспадарка беларускіх земляў, нягледзячы на прывязанасць да рынкаў у Расіі і Польшчы, напярэдадні выбуху Першай сусветнай вайны магла вытрымаць складанасці трансфармацыі, звязаныя з утварэннем самастойнай дзяржавы76. Даследчык мяркуе, што гаспадарка была гатовай да гэтага, але грамадства не было ў стане прыняць такое рашэнне. Ягоныя заўвагі адносяцца да патэнцыйнай сітуацыі паступовага і мірнага аддзялення ад Расіі, але не да перыяду Першай сусветнай вайны, якая прынесла Беларусі вялікія страты, а эканоміка была абяскроўлена рабаўнічай палітыкай Германіі.
Антон Луцкевіч, адзін з тагачасных кіраўнікоў беларускага руху, адзначаючы сувязь паміж нацыянальнай ідэяй і станам гаспадаркі, эканамічную сітуацыю на Беларусі ацэньваўу 1917 г. больш крытычна (хоць і не браў пад увагу ваенныя разбурэнні)77. Ен быў прыхільнікам захавання традыцыйных гаспадарчых сувязяў паміж беларускімі, літоўскімі і латышскімі землямі, а дзякуючы гэтаму — атрымання до-
73 Кіштымаў А. Прамысловасць... С. 206—209; Latyszonek О., Mironowicz Е. Historia Bialorusi... S. 109—110; Латышонак А., Мірановіч Я. Гісторыя Веларусі... С. 113.
74 Chlebowczyk J. О prawie do bytu...
76 Кіштымаў А. Эканамічныя падставы... С. 16—48; Рудовіч С. Час выбару. Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 годзе. Мінск, 2001. С. 27.
76 Кіштымаў А. Эканамічныя падставы... С. 16—48.
77 Луцкевіч А. Экономічная эволюція і беларускі рух // Гоман. 1917.6 лістапада. № 89. С. 1—3; 9 лістапада. № 90. С. 2—3. Перадрук гл.: Луцкевіч А. Да гісторыі беларускага руху: Выбраныя творы / Укл. А. Сідарэвіч. Менск, 2003. С. 66—74; выд. 2-е, дапоўненае і папраўленае. Веласток—Вільня, 2010. С. 82—87 (Заўв. рэд.).
Раздзел I. Беларусь і яе жыхары ў XIX і на пачатку XX cm.47 ступу да балтыйскага ўзбярэжжа. Згодна з гэтай ідэяй ён будаваў сваю палітычную дзейнасць, будучы прапагандыстам шырока трактаванай федэрацыі новых дзяржаў гэтага рэгіёна.
Разглядаючы гаспадарчыя ўмовы беларускіх земляў і іх уплыў на нацыянальную і дзяржаўніцкую ідэю, варта параўнаць паказчыкі гандлёва-прамысловага абароту ў разліку на аднаго жыхара ў розных частках Расійскай імперьгі. Даныя, апрацаваныя Паўлам Церашковічам, адносяцца да 1897 г. і адпавядаюць тэрыторьгі сучасных нацыянальных дзяржаў. Найвышэйшым такі паказчык быў у Латвіі, дзе гадавы абарот на аднаго чалавека складаў 204,87 тагачасных рублёў, у Эстоніі — 85,84 рублёў, на Украіне — 70,26 рублёў, у Літве — 39,07 рублёў на чалавека. У той жа час на аднаго жыхара беларускіх земляў прыпадала толькі 25,79 рублёў. Гэта было ў 8 разоў менш, чым на латышскіх землях, і ажно ў 12 разоў менш, чым у ваколіцах Масквы, якія былі найбольш прамыслова развітым рэгіёнам78.
1.3 Нацыянальная і сацыяльная структура
У 1905 г. былі апублікаваныя даныя першага агульнага перапісу насельніцтва на тэрыторыі Расійскай імперыі, праведзенага ў 1897 г. Паводле гэтых даных, 5 711 000 чалавек назвалі беларускую мову роднай. Большасць з іх (5 408 420, альбо 94,7%) кампактна засялялі тэрыторыю пяці губерняў: Менскай (76%), Магілёўскай (82,4%), Віцебскай (52,9%), Віленскай (56%) і Гарадзенскай (44%). Рэшта беларускамоўнага насельніцтва пражывала ў прылеглых да гэтага абшару паветах суседніх губерняў: па 6,6% — у Смаленскай і Чарнігаўскай іубернях (галоўным чынам у Суражскім і Мглінскім паветах), 16,8%—у Новааляксандраўскім павеце (ранейшы Езяроскі павет) Ковенскай губерні, а таксама 12,3% — у Ілуксцкім павеце Курляндскай губерні79. За паўстагоддзя працэс ператварэння беларусаў з этнічнай супольнасці ў свядомую нацыю значна паскорыўся. Яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. для іх вызначэння ў губернскай і парафіяльнай статыстыцы выкарыстоўваліся розныя этнонімы. Парафіяльныя спісы 1850—1860-х гг. дазваляюць сцвярджаць, што этнонім «беларус» быў распаўсюджаны ў Віцебскім, Лепельскім і Полацкім паветах Віцебскай, у Дзісенскім Віленскай, а таксама ў Магілёўскай губернях. Пры гэтым ён датычыў як праваслаўных, так і каталікоў80. У той жа час на захадзе, асабліва ў Гарадзенскім, Ваўкавыскім, Слонімскім і Слуцкім паветах, для вы-
78 Терешковнч П. В. Этннческая нсторня Беларусн... С. 113.
79 Даныя перапісу 1897 г. падаюцца паводле: Насытка Я. Этнадэмаграфічныя характарыстыкі II Псторыя Беларусі ў 6-ці тамах. Т. 4. С. 222—233; а таксама на падставе працы: Eberhardt Р Przemiany narodowosciowe na Bialorusi. [B. m. w., b. r. w.]; беларускамоўная версія: Эбэрхардт П. Дэмаграфічная сітуацыя наБеларусі: 1897—1989. Менск, 1997 (аўтар падае даныя выключна для сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, што ўскладняе поўны аналіз).
80 Терешковнч П. В. Этннческая нсторня Веларусн... С. 83—84.
значэння беларусаў, таксама абодвух веравызнанняў, часта ўжываўся тэрмін «літвін». Святары называлі іх наступным чынам: «літвіны, што гавораць па-беларуску», «літвіны, што гавораць на беларускім дыялекце», альбо тлумачылі, што гэта «насельніцтва літоўскага племені, але ўсе гавораць па-беларуску, акрамя шляхты», «літвіны на Русі», a таксама «літвіны-славяне», і ў іх «славянскай мове ёсць малы дамешак літоўскай». Адначасова ў дастасаванні да беларусаў ужываліся і іншыя этнонімы: напрыклад, «крывічы», адносна 23 тысяч каталікоў Лідскага павета, альбо «славяне». На заходніх абшарах Беларусі, іначай называных Літвой, таксама быў распаўсюджаны этнонім «беларус». Яго часам ужывалі для вызначэння асоб абодвух веравызнанняў (напрыклад, у Воўпе, Крынках, Росі, Свіслачы Ваўкавыскага, Мілавідах Слонімскага паветаў), аднак у Бельскім павеце беларусамі называлі ўсіх праваслаўных жыхароў. Здаралася таксама, што этнонім «беларус» супрацыіастаўляўся этноніму «літвін» у канфесійным значэнні — усіх праваслаўных называлі беларусамі, а каталікоў — літвінамі (напрыклад, у Менскім, Дзісенскім, Барысаўскім, Лідскім, Ашмянскім, Вілейскім і Дрысенскім паветах).
Другое месца ў этнічнай структуры Беларусі займалі яўрэі, якіх налічвалася больш за 1 мільён (14,1% ад агульнай колькасці насельніцтва). 3 увагі на колькасць (але не на правы) яны былі асноўнымі жыхарамі гарадоў. У губернскіх і павятовых гарадах яўрэі складалі 46,1% ад агульнай колькасці жыхароў, у меншых паселішчах — 53,9%. Этнічны характар гарадоў і прафесійная структура яўрэйскага насельніцтва былі перадусім вынікам указаў, выдадзеных яшчэ ў 90-х гг. XVIII ст. у часы кіравання Кацярыны II, якая пасля падзелаў Рэчы Паспалітай сутыкнулася з праблемай яўрэйскіх пасяленцаў, раней невядомай у Расіі ў шырокіх маштабах. Мэтай распараджэнняў, выдадзеных царыцай і яе наступнікамі Аляксандрам I, Мікалаем I і Аляксандрам III, было паступовае перасяленне яўрэяў у гарады і мястэчкі, а таксама стварэнне адмысловай мяжы аселасці. У губернскія гарады Велікаросіі маглі перасяляцца выключна яўрэі з багатых сем’яў і з добрай адукацыяй у пэўных галінах (праве, медыцыне і мастацтве). Яўрэйскае насельніцтва з ніжэйшых пластоў грамадства павінна было пасяліцца на прызначаных тэрыторыях заходніх губерняў імперыі — у гарадах і мястэчках на абшарах Беларусі, Літвы і Украіны. Гэта прывяло да парадаксальнай сітуацыі. У Менску ў 1897 г. жыло толькі 8,2 тысячы беларусаў, у той жа час найбольшыя гарадскія асяродкі беларусаў знаходзіліся па-за Беларуссю — у Маскве іх было 16 тысяч, у Пецярбургу — 66,5 тысячы, а напярэдадні Першай сусветнай вайны — ажно каля 100 тысяч81.
Толькі 5,8% (492 921) жыхароў пяці заходніх губерняў назвала расійскую сваёй роднай мовай — галоўным чынам ва ўсходніх паветах і ў буйных гарадах: Менску, Віцебску, Горадні, Берасці, Бабруйску, Гомелі, Магілёве. Гэтай мовай карысталіся не толькі вьгхадцы з Велікаросіі, але
81 Latyszonek О., Mironowicz Е. HistofiaBialorusi... S. 109; ЛатышонакА.,МірановічЯ. Гісторыя Беларусі... С. 113.
Раздзел I. Беларусь і яе жыхары ў XIX і на пачатку XX cm.49 таксама і ўраджэнцы Беларусі, якія працавалі на дзяржаўных пасадах і лягчэй паддаваліся паступовай моўнай русіфікацыі — чыноўнікі, праваслаўныя святары, а таксама вайскоўцы.
Працэс моўнай асіміляцыі на карысць мовы, якая выкарыстоўвалася ў Расіі на афіцыйным узроўні, можна прасачыць на прыкладзе Смаленскай губерні. Яшчэ ў 1857 г., калі праводзіўся перапіс насельніцтва ў асобных парафіях, беларускамоўнае насельніцтва складала 46,7% ад агульнай колькасці жыхароў Смаленскай губерні. У сярэдзіне XIX ст. беларусы складалі большасць у сямі заходніх паветах гэтай іуберні: Смаленскім (90,5%), Краснінскім (95,4%), Рослаўскім (94,7%), Ельнінскім (84,7%), Духаўшчынскім (78,7%), Парэцкім (82,9%) і Дарагабужскім (66%). Перапіс 1897 г. паказаў, што колькасць насельніцтва, якое гаварыла па-беларуску, зменшылася ў 8 разоў. Змены, што адбыліся на тых тэрыторыях за 40 гг. — на працягу жыцця аднаго пакалення, — з’яўляліся наступствам русіфікацыі школьнага навучання і царкоўнага жыцця на заходніх тэрыторыях імперыі. У значнай ступені гэта было вынікам захадаў, ажыццёўленых уладамі пасля паўстання 1863—1864 гг. Як сведчыць перапіс 1897 г., расійскамоўнае насельніцтва было дастаткова раўнамерна раскіданае па тэрыторыі Беларусі; гэта азначае, між іншым, што расійскую мову ў якасці роднай успрымала таксама мясцовая праваслаўная інтэлігенцыя, якая схілялася да расійскай культуры. Гэтай мовай карысталіся і стараабрадцы (34 тысячы) — напгчадкі эмігрантаў, выселеных з Расіі ў XVII—XVIII стст., якія аселі ля ўсходняй мяжы Рэчы Паспалітай. У канцы XIX ст. яны, як і раней, пражывалі ў мястэчках гэтага абшару — у Гомельскім, Віцебскім, Полацкім, Сенненскім, Дзісенскім, Бабруйскім і Барысаўскім паветах82.
У 1897 г. 424 236 чалавек, або 5% ад агульнай колькасці жыхароў беларускіх земляў, назвалі сваёй роднай мовай польскую. Сярод іх чвэрць складала спадчынная шляхта. Прадстаўнікі гэтага саслоўя ў Магілёўскай губерні складалі 25,2% польскамоўнага насельніцтва, у Менскай — 30,5%, у Віленскай — 28%, у Віцебскай — 22,8%, у Гарадзенскай — 6,2%. Польскамоўнае насельніцтва складалася на 11% з жыхароў гарадоў, на 4% — з жыхароў мястэчак, галоўным чынам на Віленшчыне (26,6%) і Гарадзеншчыне (12,6%). У цэнтральнай і ўсходняй Беларусі яго працэнт быў меншым. У гарадах Віцебскай губерні польскай мовай карысталася 8,2% насельніцтва, Менскай — 7,2%, Магілёўскай — 2,8%. Сярод вяскоўцаў палякі складалі ад 9,6% у Гарадзенскай губерні да 0,9% у Магілёўскай.
Рассяленне палякаў насіла перадусім геаграфічны характар — яны канцэнтраваліся галоўным чынам у заходніх частках Гарадзенскай і Віленскай губерняў, а таксама ў вял ікіх гарадах — Менску, Вілыгі, Г орадні, Берасці. НайбольшыіхпрацэнтбыўуМенскім (7,1%), Барысаўскім (4,1%), Гарадзенскім (5,7%) і Лідскім (4,9%) паветах. Колькасць жыхароў, якія падчас перапісу 1897 г. назвалі польскую мову сваёй роднай, аказалася
82 Терешковпч П. В. Этннческая нсторня Беларусн... С. 91.
нашмат меншай, чым чакалі польскія даследчыкі83. Таму тагачасныя польскія дэмографы стараліся павялічыць колькасць палякаў, указваючы на няслушныя, з іх пункту гледжання, метадалагічныя падыходы — выкарыстанне аб’ектыўнага крытэрыю, г. зн. пытанняў пра хатнюю мову і веравызнанне, замест суб’ектыўнага — пытання непасрэдна пра нацыянальнасць. Гэтыя заўвагі датычылі галоўным чынам рыма-каталіцкага насельніцтва, што размаўляла па-беларуску, якое аўтаматычна залічвалася польскімі даследчыкамі ў катэгорыю палякаў. У адносінах да гэтай групы падобны падыход выказалі і літоўскія навукоўцы, указваючы на працэс славянізацьгі, які меў месца на этнічным літоўска-беларускім памежжы. (Сучасныя беларускія даследчыкі таксама крытыкуюць вынікі перапісу 1897 г., бо лічаць, што ён зменшыў сапраўдную колькасць беларусаў на карысць палякаў84.) На польска-беларускім памежжы адбываўся працэс паланізацьгі каталіцкага насельніцтва, якое ў хатнім ужытку выкарыстоўвала беларускую мову. Гэтая з’ява ўзмацнілася пасля 1915 г., калі праваслаўныя беларусы пакінулі свае сядзібы і, баючыся прыходу нямецкай арміі, вялікай хваляй рушылі на ўсход.
Такая ж складаная нацыянальная і моўная сітуацыя існавала на этнічным беларуска-ўкраінскім памежжы. Маларускую мову, г. зн. украінскую, сваёй роднай прызналі 377 487 (4,4%) чалавек, сярод іх — большасць жыхароў Берасцейскага (64,4%) і Кобрынскага (79,6%) паветаў. Украінамоўнае насельніцтва пражывала таксама ў паўднёвай частцы Бельскага павета, у Пінскім і Пружанскім паветах. У той час гэтае насельніцтва залічвалася даўкраінцаў толькі на падставе моўнага крытэрыю. Такі падыход знайшоў адбітак, у прыватнасці, на картах нацыянальнасцей канца XIX — пачатку XX стст., распрацаваных такімі даследчыкамі, як Аляксандр Рыціх, Любамір Нідэрле, Яўхім Карскі, Сцяпан Рудніцкі, а таксама Маекоўскай дыялекталагічнай камісіяй у складзе Мікалая Дурнаво, Мікалая Сокава і Дзмітрыя Ушакова. У той жа час даследчыкі неаднаразова звярталі ўвагу на тое, што моўны крытэр не можа канчаткова сведчыць пра нацыянальную прыналежнасць. Гэта бачна на прыкладзе палескага насельніцтва, якое па сваёй абраднасці, фальклоры і ментальнасці мела больш супольнага з насельніцтвам цэнтральных раёнаў Беларусі, чым з жыхарамі Украіны. Ужо на мяжы XIX—XX стст. паступова пачаў змяняцца метадалагічны падыход пры вызначэнні нацыянальнасці, пра што сведчаць даследаванні і аналіз Юльяна Талькі-Грынцэвіча, Мітрафана Доўнар-Запольскага і I. Эрэміча85. Далей за іншых пайшоў карэспандэнт Яўхіма Карскага
“WakarW Rozwoj terytorialny narodowoscipolskiej. Cz. ПІ: Statystyka narodowosciowa Kresow Wschodnich. Kielce, 1917; Maliszewski E. Polacy i polskosc na Litwie i Rusi. Warszawa, 1916; Romer E. Atlas Polski. Warszawa—Krakow, 1916.
84 Насытка Я. Этнадэмаграфічныя характарыстыкі... C. 231.
85 Талько-Грннцевкч Ю. К антропологня народностей Лятвы н Белорусснн П Труды антропологнческого обіцества пря Военно-меднцннской академнн. Т. 1. Москва, 1867; Довнар-Запольскнй М. Песнн пннчуков. Кяев, 1895; Эремнч Н. Очеркн белорусского Полесья // Вестннк Западной Росснн. Вып. 8. Внльно, 1867.
Э. Бялыніцкі-Біруля, паводле якога беларусы кампактна пражывалі таксамаў Ковельскім, Ровенскім, Луцкім, Оўруцкім і Радомышльскім паветах, а часткова нават у ваколіцах Наваграда-Валынскага і Жытоміра86. Гэтае сцверджанне абгрунтоўвалася данымі парафіяльнай статыстыкі, сабранымі напярэдадні 1861 г. 3 Луцкага павета 620 чалавек былі там названыя беларусамі, a 2691 — літвінамі. У Радомышльскім павеце адзначана наяўнасць 452 беларусаў (перасяленцаў з Менскай губерні) і 32 252 літвінаў; у Наваград-Валынскім — 2381 беларуса і 1153 літвінаў; у Жытомірскім — 3355 беларусаў; у Крамянецкім — ажно 20 208 беларусаў; ва Уладзімірскім — 1990 беларусаў; у Астрожскім — 1777 літвінаў; у Оўруцкім — 5293 літвіна. Агулам у Валынскай і Кіеўскай губернях было зарэгістравана 40 233 беларуса і 49 269 літвінаў. Аднак невядома, якой сярод іх была колькасць мясцовых беларусаў, а якой — прыезджых, а таксама — колькі беларусаў хавалася пад этнонімам «літвін», які азначаў хутчэй за ўсё тых, хто паходзіў з тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага, незалежна ад іх нацыянальнасці.
Існавала таксама дастаткова шырокае кола даследчыкаў, якія ўжо ў сярэдзіне XIX ст. трактавалі палешукоў як самастойную этнічную і моўную групу. Адным з першых такіх даследчыкаў быў настаўнік і аматар этнаграфіі Павел Шпілеўскі, які пасля падарожжа па Палессі падзяліўся сваімі назіраннямі ў артьікулах, апублікаваных на старонках «Современннка» у 1853—1855 гг. Ен акрэсліў, праўда, па-аматарску, межы рассялення палешукоў, супрацьпастаўляючы іх беларусам. Паводле яго, абшар ад Белай-Падляскай і Халма на захадзе да Сіняўкі на ўсходзе, г. зн. Берасцейскі, Кобрынскі і Пінскі паветы, насялялі палеіпукі. У разуменні Шпілеўскага мяжа паміж беларускай і палескай мовамі праходзіла праз Сіняўку ў Слуцкім павеце Менскай губерні87. У сваю чаргу, Павел Баброўскі, апрацоўваючы статыстычныя даныя па Гарадзенскай губерні ў 60-я гады XIX ст., адрозніваў мову палешукоў ад беларускай і ад маларасійскай. Палешукоў ён называў таксама бужанамі і рушкамі, а ў палеміцы з Міхаілам Каяловічам — чарнарусінамі88. Варта таксама дадаць, што, паводле парафіяльных спісаў сярэдзіны XIX ст., частку жыхароў Кобрынскага і Берасцейскага паветаў, а таксама паветаў на кампактным абшары Белавежскай пушчы называлі яцвягамі89.
Трэба заўважыць, што слабая яшчэ ў канцы XIX ст. беларуская нацыянальная свядомасць на Палессі распаўсюдзілася хутчэй, чым на ўсходзе Беларусі. Аднак на ўсходзе ў адносінах да сялян, чыя самасвядомасць была слабай, ні ў каго не ўзнікала пытанняў датычна іх на-
86 Терешковнч П. В. Этнпческая нсторня Беларусн... С. 86—87.
87 Шпнлевскяй П. Путешествне по Полесью н Белорусскому краю. Мннск, 1992. С. 39—51.
88 Бобровскнй П. Гродненская губерння. Матерналы по географнн н статнстнке Росснн, собранные офнцерамн Генерального штаба. Санкт-Петербург, 1863. С. 623, 647.
89 Терешковлч П. В. Этннческая нсторня Беларусн... С. 89.
цыянальнай прыналежнасці90. На працягу сарака гадоў, што мінулі ад перапісу 1857 г. да перапісу 1897 г., на тэрыторыі Заходняга Палесся (у Кобрынскім, Берасцейскім і Пружанскім паветах) колькасць людзей, што назвалі беларускую мову сваёй роднай, павялічылася. Гэтай мовай там карысталася пераважная большасць жыхароў Пінскага павета і тры чвэрці насельніцтва ў Пружанскім павеце. Ужо ў 1869 г. колькасць сельскага насельніцтва, якое называла роднай беларускую альбо ўкраінскую мову, у Берасцейскім, Кобрынскім і Пружанскім паветах зраўнялася і складала адпаведна 48,1% і 48,3%. Сярод гарадскіх жыхароў на гэтай тэрыторыі беларусы пераважалі [над украінцамі. — Рэд.], займаючы ў этнічнай структуры [гарадоў. —Рэд.] Заходняга Палесся 27,5% (другое месца пасля яўрэяў, якія складалі 62,5%). Украінамоўнае насельніцтва сярод гараджан у Берасцейскім, Пружанскім і Кобрынскім паветах складала невялікую долю — 2,8% у 1869 г.91. Паступовы працэс набыцця нацыянальнай самасвядомасці прывёў да таго, што большасць насельніцтва Берасцейскага і Кобрынскага паветаў стала называць сябе беларусамі92. Ужо пачынаючы ад 1903 і да 1913 г. практычна ўсе навабранцы расійскай арміі, што паходзілі з Заходняга Палесся, вызначалі сваю нацыянальнасць як беларускую93. Беларускую мову ў перапісе 1897 г. назвалі роднай большасць жыхароў паўночнай і цэнтральнай Гарадзеншчыны: у Ваўкавыскім павеце — 82,4%, у Слонімскім — 80,7%, у Гарадзенскім — 68,5%.
Варта звярнуць увагу на моўную і нацыянальную сітуацыю на тэрыторыі Бельскага, Беластоцкага і Сакольскага паветаў, якія пад канец Першай сусветнай вайны стануць прадметам спрэчкі аб іх дзяржаўнай прыналежнасці паміж палякамі, беларусамі і літоўцамі, a адносна Бельскага павета прэтэнзіі будуць выказваць таксама ўкраінцы. На схіле XIX ст. беларускую мову ў якасці роднай дэкларавалі ў Сакольскім павеце 83,3%, у Бельскім — 39,1%, аў Беластоцкім — больш за чвэрць (26,1%) жыхароў.
У 1905 г. на тэрыторыі Гарадзенскай губерні быў праведзены школьны перапіс. Даныя, што датычылі Бельскага, Сакольскага і Беластоцкага паветаў, былі падагуленыя ў траўні 1906 г. у «Ведамасцях аб этнаграфічным складзе насельніцтва Гарадзенскай іуберні паводле паветаў»94. Перапіс праводзіўся ў сувязі з планаваным увядзеннем у
90 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі (АБНР) / Рэд. С. Шупа. Т. 1. Кн. 1. Вільня—Нью-Ёрк—Менск—Прага, 1998. С. 112 (0263: Пратакол № 6 паседжаньня Дэлегацыі НС БНР у справе перамоваў за 20.04.1918).
91 Терешковнч П. В. Этннческая нсторня Беларусн... С. 86.
92 Eberhardt Р Przemiany narodowosciowe... S. 21—22.
93 Терешковнч П. В. Этннческая нсторня Беларусн... С. 179.
94 Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Горадні. Ф. 1. Воп. 18. Спр. 1097; апублікаваная версія: Семянчук Г. Ведамасці аб этнаграфічным складзе насельніцтва Беластоцкага, Бельскага і Сакольскага ўездаў Гарадзенскай губерні за 1906 год П Bialoruskie Zeszyty Historyczne. Т. 6. Bialystok, 1996. S. 107—129; T. 7. Bialystok, 1997. S. 133—156.
школах на тэрыторыі Паўночна-Заходняга краю нацыянальных моў, канкрэтна — польскай і літоўскай. Беларускую мову ў той перыяд разумелі як дыялект расійскай, і беларускія дзеці павінны былі навучацца выключна на расійскай мове, якая прызнавалася ў якасці адзінай літаратурнай мовы гэтага культурнага кола. Перапіс праводзіўся па наступнай схеме: назва мясцовасці, назва воласці, агульная колькасць жыхароў, колькасць прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, колькасць прадстаўнікоў розных канфесій, мова, якая выкарыстоўваецца для штодзённага ўжытку дома (у іутарцы дзяцей з бацькамі) і колькасць кожнай моўнай групы, тьш школы ў мясцовасці, колькасць вучняў паводле полу, колькасць хлопчыкаў і дзяўчынак паводле розныхузроставых груп, месца навучання ў выпадку адсутнасці школы ў мясцовасці пражывання. У святле сабраных даных у Беластоцкім павеце колькасць беларусаў, праваслаўных і каталікоў, складала 65 037 чалавек, палякаў—27 743. Праваслаўныя жыхары павета налічвалі 21673 чалавекі, каталікі — 71107. Беларускай мовай як хатняй карысталася 56 159 чалавек, а польскай — 36 621. У Бельскім павеце 50 504 чалавекі запісаліся беларусамі, 13 133 — палякамі. Праваслаўных налічвалася 17 291, а каталікоў — 47 047. Беларускую мову назвалі роднай 21 055 чалавек, а польскую — 42 583, з чаго вынікае, што па-польску дома размаўляла досыць вялікая колькасць беларусаў. У Сакольскім павеце сітуацыя выглядала іначай. Беларусы налічвалі 32 571 чалавека, палякі — 1766, праваслаўныя — 8590, каталікі — 28 436. Па-беларуску дома размаўлялі 31 088 чалавек, а вось па-польску — толькі 1545. У дадзеным перашсе адсутнічаюць звесткі пра іншыя нацыянальнасці (толькі адносна Саколкі пазначана, што ў горадзе жывуць таксама расійцы, маларосы, літвіны, немцы, яўрэі і татары).
Сабраныя даныя, у прынцыпе, толькі пацвердзілі ранейшыя меркаванні, акрамя аднаго выключэння. Сцвярджалася, што Сакольскі павет насяляюць галоўным чынам беларусы. Палякі тут канцэнтраваліся толькі ў некалькіх мясцовасцях. Абедзве нацыянальныя групы, аднак, штодня карысталіся беларускай мовай. Пасля правядзення паўторнага перапісу ў Беластоцкім павеце (наконт вынікаў першагаўзніклі сумневы) сцвярджалася, што польскае насельніцтва канцэнтруецца ў Крыпнянскай, Прытулянскай і ў паўночна-заходняй частцы Ясвільскай воласці. Рэшту Беластоцкага павета насялялі беларусы. Іначай выглядала нацыянальная структура Бельскага павета. Тут вылучаліся тры рэгіёны: а) беларускі — Дубяжынская, Арлянская, Новабярозаўская, Ласінская, Кленіцкая, Пасынкаўская, Аляксандраўская воласці; б) польскі — Маляшэўская і Сямяціцкая (апрача іх паўднёвых частак), заходняя частка Райскай воласці; в) рэгіён, заселены беларусамі, якія карысталіся польскай мовай — Шкурэцкая і Градзіская воласці96. Важным момантам у гэтым перапісе была адсутнасць даных пра насельніцтва Бельскага павета, якое б карысталася маларасійскай (украінскай) мовай, што варта прызнаць вынікам распаўсюджвання беларускай нацыянальнай свядомасці.
95 Семянчук Г. Ведамасці аб этнаграфічным складзе... Т. 6... S. 107.
Разглядаючы сітуацыю на абшары, заселеным беларусамі, літоўцамі і палякамі, варта прысвяціць трохі ўвагі Аўгустоўскаму павету Гарадзенскай губерні, які, падобна да ўсёй Гарадзеншчыны, стане напрыканцы вайны спрэчнай тэрыторыяй для літоўцаў, палякаў і беларусаў96. Паводле дэмаграфічных даследаванняў А. Рыціха, праведзеных у 60-х гг. XIX ст., у Аўгустоўскім павеце пражывалі 23,7 тысяч беларусаў97. У канцы XIX ст. 93,3% жьгхароў гэтага абшару размаўлялі па-беларуску, а рэшта — па-польску.
У 1897 г. беларускай мовай карысталася большасць каталіцкага і праваслаўнага насельніцтва Віленскай губерні: у Вілейскім павеце — 86,4%, у Дзісенскім — 80,7%, у Ашмянскім — 79,6% і ў Лідскім — 72,7%, а таксама амаль палова насельніцтва Свянцянскага павета — 47,5%98. У Віленскім павеце беларускай мовай як роднай карысталася чвэрць насельніцтва (26%). У пазнейшы перыяд шмат чыннікаў прадвызначаць тое, што каталікі памежжа, хоць і беларускамоўныя, будуць называць сябе палякамі. У 1897 г. у пяці губернях Паўночна-Заходняга краю агулам былі зарэгістраваныя 288 921 (3,4%) чалавек, якія называлі сваёй роднай мовай літоўскую. На тэрыторьгі Ковенскай губерні, якая сягала на літоўскую этнаграфічную зону, беларускамоўнае населыгіцтва кампактна пражывала толькі ў Новааляксандраўскім павеце (былым Езяроскім), складаючы там 16,8%, а ў Курляндскай іуберні, у Ілуксцкім павеце — 12,3%.
У Віцебскай губерні беларусы ў той час жылі ў цэнтральнай і паўднёвай частцы: у Вяліжскім павеце (галоўным чынам у яго паўночнай частцы) — 85,7%, Дрысенскім — 86,2%, Невельскім (на поўначы) — 84%, у Гарадоцкім — 83,6%, Лепельскім — 82%, Полацкім — 73,1%, Віцебскім — 51,1%, а таксама ў Себежскім (на поўначы) — 47,1%99. У паўночна-заходняй частцы гэтай губерні, на беларуска-латышскім памежжы, працэнт беларускага насельніцтва змяншаўся на карысць латышоў. У Люцынскім павеце беларускую мову назвалі роднай 20,5% насельніцтва, у Дзвінскім —13,8%, у Рэжыцкім — толькі 5,4%. Латышоў у пяці губернях Паўночна-Заходняга краю (яны пражывалі галоўным чынам у Віцебскай губерні) налічвалася 272 775 чалавек (3,2%).
Налрыканцы XIX ст. вельмі малую долю ў складзе ўсяго насельніцтва пяці беларускіх губерняў (у межах сучаснай Рэспублікі Беларусь) складалі немцы — 10 534 (0,16%), прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей —19 658 (0,2%), а таксама татары, колькасць якіх увоіуле складана вызначыць. Перапіс 1897 г. падае лічбу 13 570 як агульную колькасць мусульман, аднак сярод іх толькі 9593 чалавекі прызналі татарскую сваёй роднай мовай, 1331 чалавек у якасці такой назваў расійскую, a
96 Пра нацыянальную сітуацыю ў паўднёвай частцы Аўгустоўскага павета гл.: Вашкевіч А., Нарэль Дз. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай. Гісторыя каталіцкіх парафій у паўднёва-ўсходняй частцы Аўтустоўскай пушчы. Мінск, 2006.
97 Насытка Я. Этнадэмаграфічныя характарыстыкі... С. 225, 231.
98 Тамсама. С. 225.
99 Тамсама. С. 225—226.
Раздзел I. Беларусь і яе жыхары ў XIX і на пачатку XX cm.55 1482 — беларускую. Значная частка карысталася таксама польскай мовай100. Татары жылі галоўным чынам у гарадах і вёсках паўднёвых паветаў Віленскай губерні, а таксама ў Гарадзенскім, Слонімскім, Слуцкім, Барысаўскім і Ігуменскім паветах.
Канфесійная структура ў пяці губернях Паўночна-Заходняга краю ў 1897 г. выглядала наступным чынам: 70,4% жыхароў з’яўляліся праваслаўнымі, 13,5% — каталікамі, 14,0% — іудзеямі, прадстаўнікі іншых веравызнанняў складалі толькі 2,1%101. Беларусы былі і праваслаўнымі, і, у меншай ступені, каталікамі. Большасць беларускамоўнага каталіцкага насельніцтва пражывала ў Віленскай (522 076чалавек, або 32,8%) і Гарадзенскай (213 623 чалавекі, або 13,3%) губернях. Тэрыторыя, населеная каталікамі, цягнулася ад Беластока да Д звінска, а на ўсходзе даходзіла да Менска. На поўначы яна суседнічала з абшарамі, якія насялялі латышы і літоўцы, на захадзе — з землямі, дзе жылі пераважна палякі, а на ўсходзе — з тэрыторыямі, населенымі пераважна праваслаўнымі беларусамі. Прыхільнікі абодвух веравызнанняў на гэтым абшары былі, аднак, перамяшаныя: побач знаходзіліся вёскі і каталіцкія, і праваслаўныя, а таксама сёлы і гарады са змяшанай канфесійнай структурай.
Беларускамоўнае насельніцтваўасноўным складалася з сялян (92%). У1897 г. толькі 5,86% беларусаў пяці губерняў: Віленскай, Гарадзенскай, Віцебскай, Менскай і Магілёўскай, жылі ў гарадах102. Да самага пачатку Першай сусветнай вайны сялянства вызначалася падабенствам лёсу, звычаяў, ментальнасці і аднолькавым узроўнем жыцця.
Шматбаковы аналіз статыстычных даных па выніках перапісу 1897 г. ажыццявіў Павел Церашковіч103. Асабліва цікавым з’яўляецца зроблены ім аналіз сувязі сацыяльнай структуры з нацыянальнай прыналежнасцю. Паводле яго падлікаў, якія адносяцца да тэрыторыі сучаснай Беларусі (без часткі Гарадзенскай і Віленскай губерняў), у 1897 г. у гарадах жыло толькі 2,2% беларусаў, што складала 16,5% гараджан104. Пры гэтым гараджан-беларусаў было значна болып, чым літоўцаў, якія з’яўляліся найменш урбанізаваным этнасам у паўночназаходняй частцы Расіі: у гарадах іх пражывала толькі 1,7%, альбо 7,7% ад агульнай колькасці гараджан Літвы (у сучасных межах). Тым часам у Эстоніі найбольшую долю ў этнічнай структуры гарадоў мелі эстонцы (67,4% ад усёй колькасці гараджан); у гарадах пражывала болып за 10% эстонцаў. Сярод занятых у сферы гандлю на беларускіх землях беларусы
100 Насытка Я. Этнадэмаграфічныя характарыстыкі... С. 232.
101 Падрабязней гл.: Канфесіі на Беларусі (канец XVIII—XX ст.) / Рэд. У. I. Навіцкі. Мінск, 1998.
102Mironowicz Е., Tokc S., Radzik R. Zmiana struktury narodowosciowej napograniczu polsko-bialoruskim w XX wieku. Bialystok, 2005. S. 13. Аўтары падаюць звесткі для пяці губерняў, уключаючы, такім чынам, таксама і тэрыторыі, якія цяпер знаходзяцца ў складзе Полынчы і Літвы.
103 Терешковнч П. В. Этннческая нсторня Беларусн... С. 151—152.
104 Тамсама. С. 120—123.
складалі толькі 1,9%, затое ў адміністрацыі, судовай сістэме і ў паліцыі асобы гэтай нацыянальнасці займалі 38,7% пасад.
Перапіс 1897 г. вылучаў наступныя сацыяльныя групы: дваранства, духавенства, прадстаўнікоў вольных прафесій, купцоў, мяшчанства, a таксама сялянства. Толькі 1,5% беларусаў мелі дваранскае (шляхецкае) паходжанне. Насуперак устойліваму меркаванню і стэрэатыпам пра беларускамоўных сялян і польскамоўную шляхту, варта звярнуць уваіу, што ў 1897 г. у пяці губернях беларускую мову назвалі роднай 51,8% спадчынных дваран, а польскую — толькі 32,9%, расійскую — 11,7%, татарскую і іншыя — 3,6%105. Сярод асабістых дваран большасць складалі расійскамоўныя — 50,6%, беларускамоўныя — 26,1%, польскамоўныя —18,3%. Паводле канфесійнай прыналежнасці шляхта таксама не была аднароднай групай. Даныя за 1868 год засведчылі, што ў Менскай іуберні ажно 49% дробнай шляхты належала да праваслаўя, у тым ліку ў Ігуменскім павеце — 22%, у Слуцкім — 31%, у Менскім — 32%, у Рэчыцкім — 54%, а ў Пінскім — 87,5%106. Купецтва складалася перадусім з яўрэяў, удзельная вага якіх у гэтай прафесійнай і сацыяльнай групе раўнялася 87,4%. Купцы-расійцы складалі 8,6%, а беларускіх купцоў налічвалася толькі пяцьдзясят (г. зн. ігрыняты аўтарам спосаб пераліку на працэнты ў беларусаў быў роўны 0)107. Яўрэі складалі найболыпую частку мяшчанства — 67,8%, беларусы — 20,9%, расійцы — 5,7%, палякі — 3,9%. Найбольшы працэнт сялян складалі беларусы — 88,3%, украінцы — 6,1%, расійцы — 3,1%.
Пра значэнне асобных этнічных груп у сацыяльнай структуры сведчаць звесткі, што датычаць адукацьгі. Адукацыю вышэй за пачатковую, паводле перапісу 1897 г., мела толькі 44 916 чалавек, альбо 0,69% ад аіульнай колькасці жыхароў Беларусі ў яе сённяшніх межах. Сярод іх на першым месцы знаходзіліся расійцы (49,9%), другое месца належала палякам (18,9%) і толькі потым ішлі беларусы (18,5%), яўрэі (7,3%) і немцы (2,6%)108. Адукацьпо вышэй за пачатковую мелі 11,2% немцаў, 8% расійцаў, 5,4% палякаў, 1,4% татар. Беларусаў з вышэйшай і сярэдняй адукацыяй было толькі 0,17%, г. зн. менш, чым яўрэяў, якія складалі 0,3%.
У адміністрацыі, судовых органах і паліцыі таксама дамінавала расійскамоўнае насельніцтва (48%). Аднак удзел беларусаў у гэтых галінах таксама быў значным — яны складалі 38,7%. Нягледзячы на дыскрымінацыю, 7,7% месцаў у названых установах і галінах займалі палякі. Яўрэі лідзіравалі сярод юрыстаў (36,6%) і ў медыцыне (32,4%), г. зн. у прафесіях, якія давалі ім паўнату правоў у Расіі і магчымасць перасяляцца на ўсход, па-за мяжу аселасці. Расійцы і палякі сярод юрыстаў складалі адпаведна 30,3% і 21,9%, а ў галіне медыцыны — адпаведна 25,3% і 13,6%. Працэнт беларусаў сярод юрыстаў складаў толькі 9,9%, алеў медыцыне беларусы апярэджвалі палякаў, складаючы
105 НасыткаЯ. Этнадэмаграфічныя характарыстыкі... С. 232.
10е Терешковнч П. В. Этннческая нсторня Беларусн... С. 92—93.
107 Тамсама. С. 125, табл. 126.
108 Тамсама. С. 151.
24,5%. Літаратура, мастацтва і навука таксама былі зонай дамінавання яўрэяў (42,2%), што, у прынцыпе, з’яўлялася наступствам высялення іх з вёскі і пошукаў крыніц прыбытку ў гарадах. Доля расійцаў у гэтай сферы складала 28,9%, палякаў — 11,7%, а беларусаў — 9,7%.
У найбольшай сацыяльнай групе, якая займалася працай у «інтэлектуальнай» сферы і мела адукацыю не ніжэй за сярэднюю (сюды трэба аднесці чыноўніцкія і адміністрацыйныя пасады ў розных установах, настаўніцтва і медыцынскіх работнікаў), першае месца належала яўрэям (58,2%), наступныя — беларусам (20,5%) і расійцам (14,6%). Удзельная вага палякаў у дадзенай групе складала толькі 3,7%. Гэта было звязана з тым, што галоўнай крыніцай існавання палякаў была зямельная ўласнасць, апрача таго, іх не дапускалі на дзяржаўныя пасады і ў сферу адукацыі. Хоць беларусы ў катэгорьгі «інтэлектуальных» прафесій мелі значнае прадстаўніцтва, варта заўважыць, што яны не працавалі ў вялікіх гарадах, дзе такія пасады былі занятыя яўрэйскім насельніцтвам, а толькі ў вёсках і малых мястэчках — пераважна сельскагаспадарчых паселішчах гарадскога тьшу. У гарадах агульная доля беларусаў у «інтэлектуальнай» дзейнасці складала 32,5%, а па-за гарадской прасторай — 53,2%. У буйных губернскіх гарадах беларусы-юрысты складалі толькі 6,8%, а па-за іх межамі — 21,6%; настаўнікі — адпаведна 7,7% і 28,8%; медыкі — 15,4% і 33,8%; асобы, што займаліся літаратурай, мастацтвам і навукай, — 4,2% і 29,2%; праваслаўнае духавенства — 37,4% і 49,5%, неправаслаўнае духавенства—3,6% і 29,3%. Праваслаўнае духавенства было прадстаўлена расійцамі (50,9%) і беларусамі (47,3%), адухавенстваіншыххрысціянскіх веравызнанняў, перадусім рыма-каталіцкае, складалася галоўным чынам з прадстаўнікоў польскай нацыянальнасці (66,8%), але працэнт беларусаў таксама быў значны — 21,6%.
Беларуская самасвядомасць інтэлігенцыі часта мела тэрытарыяльны характар і не адлюстроўвала нацыянальную ідэнтычнасць так адназначна, як гэта артыкулявала большасць палякаў, расійцаў, немцаў і яўрэяў, што насялялі беларускія землі. Фармаванне беларускай інтэлігенцыі адбывалася павольна і было звязана з падпарадкаваннем польскім або расійскім уплывам, у залежнасці ад веравызнання.
Мяіпчанства, якое было галоўным нацыятворчым элементам у Заходняй Еўропе, на Беларусі мела шматэтнічны характар. Колькасна найбольшую яго частку складалі яўрэі, меншую — расійцы, беларусы і палякі, а ў некаторых мястэчках таксама татары. Апрача этнічнай і рэлігійнай мазаікі, важнай была таксама аіульная атмасфера — асаблівая амаль у кожным горадзе, створаная элітай. Напрыклад, у сярэдзіне XIX ст. Менск меў польскі харакгар, нададзены яго жыхарамі-шляхтай. Гэтая польскасць рабіла ўплыў нават на прыезджых расійскіх чыноўтгікаў109. А ў Віцебску і Магілёве ўжо тады ўладарыла расійская мова, вызначаючы атмасферу гэтых асяродкаў.
109 Терешковнч П. В. Этннческая нсторня Беларусн... С. 84—85. У 1897 г. этнічная структура Менска паводле моўнага крытэрыю выглядала наступным чынам: яўрэі — 51,2%, расійцы — 25,5%, палякі — 11,4%, беларусы — 9,3%. Гл.: Eberhardt Р Przemiany narodowosciowe... S. 35.
Напрыканцы XIX ст. было выразна заўважна, што паступовая русіфікацыя, а таксама магчымасці росту, звязаныя з прыняццем расійскай культуры, сталі прычынай пашырэння арэала расійскай мовы, хоць карэнныя расійцы складалі толькі некалькі працэнтаў ад агульнай колькасці жыхароў110. Валоданне расійскай мовай (без заходняй часткі Гарадзенскай і паўночна-заходняй часткі Віленскай губерняў) засведчылі 94% усіх беларусаў, што ўмелі чытаць і пісаць, 95,4% украінцаў, ажно 65% палякаў, 54,8% немцаў, 58,4% яўрэяў, 61,6% татараў. Асабліва характэрнай была ўдзельная вага расійскамоўнага жыхарства ў гарадах, якая ў чатыры разы пераўзыходзіла сярэдні працэнт такога жыхарства ў агульнай колькасці насельніцтва. У гарадах расійскамоўнае насельніцтва складала 54,6% усіх чыноўнікаў, 35,3% юрыстаў, 59,5% праваслаўнага духавенства, 31% медыцынскіх работнікаў, 32% асоб, што займаліся навукай, мастацтвам і літаратурай. Сярод асоб, што размаўлялі па-расійску, 75% складалі праваслаўныя, рэшту іудзеі, мусульмане, лютэране, а таксама рыма-каталікі (3%)1П. Значнай сярод эліты была таксама ўдзельная вага польскамоўнай супольнасці, асабліва на Гарадзенпічыне, Меншчыне і Віленшчыне. У пяці беларускіх губернях польскую мову назвалі роднай 32,7% мяшчан, каля 20% памешчыкаў і 44% сялян112.
Цікавым уяўляецца параўнанне статыстычных даных па пяці рэгіёнах Беларусі (Усходні, Заходні, Цэнтральнабеларускі, Усходняе і Цэнтральнае Палессе, Заходняе Палессе), акрэсленых П. Церашковічам з гледзішча рэлігійных і этнічных асаблівасцей (з агаворкай, што іх межы, аднак, умоўныя)113. Аналізаваліся даныя за 1858 год для тэрыторыі сучаснай Беларусі, г. зн. без Бельскага, Беластоцкага, Сакольскага, Аўгустоўскага паветаў, а таксама без паветаў Смаленскай і паўночна-заходніх паветаў Віленскай губерняў. Ва ўсіх пяці рэгіёнах беларускае насельніцтва складала ад каля 70% у заходніх паветах да прыкладна 90% у паўднёва-ўсходніх.
Усходні рэгіён ахопліваў Магілёўскую, Віцебскую, а таксама Гараднянскі павет Чарнігаўскай губерні. Ен характарызаваўся перавагай правасдаўных (79,5%) над каталікамі (4,1%), невялікім працэнтам палякаў (3,2%), вялікай колькасцю яўрэяў (13,7%), сканцэнтраваных пры самай мяжы аселасці на ўсходзе, як мага бліжэй да велікарускіх губерняў. Працяглы перыяд расійскіх уплываў стаў прычынай таго, што ўжо ў сярэдзіне XIX ст. прэстыж расійскай культуры тут быў значна вышэйшым, чым польскай. Атмасфера вялікіх гарадоў была выразна расійскай. Спецыфікай рэгіёна з’яўлялася тое, што хоць у структуры гарадоў наогул дамінавалі яўрэі, дасягаючы часам 90% ад агульнай колькасці жыхароў, але і беларускае насельніцтва ў гарадах гэтага рэгіёна налічвала ў цэлым ажно каля 47%.
110 Терешковнч П. В. Этннческая нсторня Беларусп... С. 151—152.
111 Тамсама. С. 146.
112 Mironowicz Е., Tokc S., Radzik R. Zmiana struktury narodowosciowej... S. 13.
113 Терешковнч П. B. Этннческая нсторня Беларусн... С. 93—97.
Цалкам іншы характар меў Заходні рэгіён (Гарадзенскі, Ваўкавыскі і Слонімскі паветы Гарадзенскай, Вілейскі, Дзісенскі і Ашмянскі Віленскай, Менскі, Наваградскі і Слуцкі Менскай, а таксама Дрысенскі павет Віцебскай губерні). У гэтым рэгіёне жыло тры чвэрці каталіцкага насельніцтва беларускіх земляў. У адрозненне ад іншых рэгіёнаў Беларусі, дзе каталікі паходзілі галоўным чынам з вышэйшых слаёў, тут большую іх частку складалі сяляне. На гэтым абшары пражывала таксама большасць татарскага насельніцтва (77%). Удзельная вага яўрэяў была найменшая сярод усіх пяці рэгіёнаў і складала толькі 8,4%. Этнічная структура з вялікай колькасцю палякаў (болып за 17%) сведчыла пра тое, што частка жыхароў гэтага рэгіёна паддавалася ўплыву польскай культуры.
Цэнтральнабеларускі рэгіён ахопліваў Полацкі і Лепельскі паветы Віцебскай губерні, Барысаўскі, Ігуменскі і Бабруйскі Менскай губерні. Прааналізаваныя паказчыкі з’яўляюцца найбольш блізкімі да агульнабеларускіх. У 1858 г. беларусы тут складалі 82%, палякі — 6,3%, расійцы-стараабрадцы — 1,5%, яўрэі — 9,1%, немцы і татары — па 0,1%. Значную перавагу тут мелі праваслаўныя — 74,4%, а каталікі складалі толькі 14,6%. Гарадскога насельніцтва было мала, а працэнт яўрэйскага насельніцтва ў гарадах быў самым высокім сярод усіх рэгіёнаў (60,8%).
Найболып беларусаў было сярод жыхароў Усходняга і Цэнтральнага Палесся (Рэчыцкі, Мазырскі, Пінскі паветы Менскай губерні). Гэты рэгіён характарызаваўся вялікім працэнтам беларускага насельніцтва ў гарадах і мястэчках (нашмат болып за 50%). Каталіцкае веравызнанне было распаўсюджана амаль выключна сярод шляхты і духавенства, і толькі некалькі адсоткаў сялян належалі да Рыма-каталіцкага касцёла.
У рэгіёне Заходняга Палесся (Пружанскі, Берасцейскі і Кобрынскі паветы Гарадзенскай губерні) пераважалі праваслаўныя, а доля каталіцкага насельніцтва (7,6%) была ў два разы ніжэйшай за сярэдні паказчык для беларускіх земляў. Вышэйшай, чым у рэгіёне Усходняга і Цэнтральнага Палесся, была ўдзельная вага палякаў (5,5%) і яўрэяў (10,1%), адносна вялікім таксама быў працэнт немцаў. Гэта адбівалася на этнічнай структуры гарадоў. У адрозненне ад рэгіёна Усходняга і Цэнтральнага Палесся, на Заходнім Палессі беларускае насельніцтва сярод жыхароў гарадоў складала толькі 18,4%. Лепш былі прадстаўлены палякі (чвэрць гарадскога насельніцтва) і яўрэі, якія складалі палову жыхарства мясцовых гарадоў. Найменш было расійцаў — іх доля ў гарадах не перавышала 6%.
У канцы XIX ст. усходняя і заходняя часткі Беларусі характарызаваліся падобнай інтэнсіўнасцю развіцця, а іх найболыпыя гарады — Віцебск, Магілёў, Горадня і Берасце — былі важнымі гарадскімі цэнтрамі114. У гадавым таварна-прамысловым абароце першае месца займаў Менск з 15,8% агульнага таварна-прамысловага абароту Беларусі.
114 Терешковнч П. В. Этннческая нсторня Беларусн... С. 170—181.
Распаўсюджванне нацыянальнай ідэі ўвогуле звязана з узроўнем адукацыі, найперш — з уменнем чытаць і пісаць115. На той час рэгіяналізацыя Беларусі [паводле адукаванасці насельніцтва. —Рэд.] была вельмі заўважнай і абумоўлівалася канфесійнымі адрозненнямі. Згодна з падлікамі П. Церашковіча, у 1897 г. сярод беларускамоўнага насельніцтва рыма-каталіцкага веравызнання чытаць і пісаць умелі 27,9%, у той час як сярод праваслаўных адсотак пісьменных быў болып чым напалову меншы і складаў 11,42%116. Усход і цэнтр Беларусі, дзе дамінавала праваслаўе, былі абшарамі з самым вялікім працэнтам непісьменных сярод беларусаў. Ва Усходнім рэгіёне налічвалася толькі 11,39% пісьменных беларусаў, у Цэнтральным — 9,21%, у рэгіёне Усходняга і Цэнтральнага Палесся чытаць і пісаць маглі 18,78% беларусаў, а на Заходнім Палессі — 16,85%. Цікава, што ва Усходнім рэгіёне і ў рэгіёне Усходняга і Цэнтральнага Палесся канцэнтравалася ажно 46% беларусаў з адукацыяй вышэй за пачатковую (іх удзельная вага ў групе асоб з адукацыяй, вышэйпіай за пачатковую, складала адпаведна 25,59% і 22,49%). У Заходнім Палессі працэнт беларусаў у гэтай групе складаў 3,27%, у Заходнім рэгіёне — 14,26%, а ў Цэнтральным — 23,16%. У абсалютных лічбах сітуацыя з беларусамі, што атрымалі адукацьпо вышэй за пачатковую, у 1897 г. выглядала наступным чынам: ва Усходнім рэгіёне — 3860 чалавек, у Цэнтральным і Усходнім Палессі — 3860, у Цэнтральным рэгіёне — 1213, у Заходнім — 2434, у Заходнім Палессі — 126 чалавек.
Хоць найменш беларусаў жыло ў Заходнім рэгіёне, яны характарызаваліся найбольш развітай нацыянальнай свядомасцю. Гэта было звязана, акрамя іншага, з найвышэйшымузроўнем пісьменнасці жыхароў гэтага абшару ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Беларусі. У 1910 г. з Гарадзеншчыны і Віленшчыны паходзіла найбольш карэспандэнтаў «Нашай Нівы». Разам гэта было 233 чалавекі: 166 чалавек — з паўночнай і цэнтральнай Гарадзеншчыны і паўднёвай Віленшчыны (з тэрыторый, што зараз уваходзяць у склад Беларусі), іншыя — з астатніх частак гэтых дзвюх губерняў (48 чалавек — з Віленскага павета, 7 — са Свянцянскага, 10 — з Сакольскага, 2 — з Бельскага)117. 3 Заходняй Беларусі таксама паходзіла найболып дзеячаў беларускага нацыянальнага руху. Малая колькасць карэспандэнтаў з Палесся — толькі 14 — тлумачыцца вельмі слабым распаўсюджаннем тут умення ггісаць. Пасіўнасць жыхароў Усходняга рэгіёна, у якім, як мы памятаем, было найбольш беларусаў з адукацыяй вышэй за пачатковую, П. Церашковіч тлумачыць тым, што яны працавалі ў дзяржаўных установах і непрыхільна ставіліся да радыкальных лозунгаў, якіх прытрымлівалася «Наша Ніва». Пагаджаючыся з гэтым, можна звярнуць увагу на тую акалічнасць, што большасць з іх атрымала высокія пасады зусім няпроста. Жаданне ўтрымацца ў
115 Падрабязней пра гэта гл.: Gellner Е. Narody і nacjonalizm. Warszawa, 1991; расійскамоўная версія: Геллнер Э. Нацнн н нацноналнзм. Москва, 1991.
116 Терешковнч П. В. Этннческая нсторня Беларусн... С. 171—172, табл. 19.
117 Тамсама. С. 172, табл. 19; С. 178—179.
становішчы, якога яны дасягнулі, было звязанае з абавязковым прыняццем прадзяржаўнай, праманархічнай пазіцыі і дыстанцыяваннем ад сацыяльна радыкальнага беларускага нацыянальнага руху. Пэўную ролю, несумненна, адыгрываў і факт прыняцця расійскай культуры, якая на ўсходзе Беларусі ўспрымалася як элітарная.
Развіццё працэсу русіфікацыі, якая валодала ўсімі інстытуцыйнымі інструментамі, патрэбнымі для яе рэалізацыі, было вельмі выразным і адбівалася на статыстыцы. Паміж 1897 і 1917 гг. колькасць беларусаў у Магілёўскай губерні зменіпылася з 82,4% да 50,3%. Гэтыя змены былі вынікам не столькі міграцыйных працэсаў, колькі прыняцця расійскай нацыянальнай свядомасці і расійскай мовы ў якасці роднай. Меншыя магчымасці ўздзеяння мела польская культура, але яе прыцягальнасць таксама пагражала беларускай нацыянальнай ідэі. Найбольш важным полем асіміляцыі беларускага насельніцтва ў польскім кірунку была дзейнасць нелегальных польскіх школ у панскіх маёнтках, уздзеянне каталіцкіх святароў, якія прышчаплялі польскія традыцыі і працівіліся ўвядзенню беларускай мовы ў касцёльныя казанні і навуку рэлігіі, a таксама польскі нацыянальны рух, які прыцягваў моладзь папулярнымі спартовымі арганізацыямі, прасякнутымі, акрамя фізічнай падрыхтоўкі, таксама польскай нацыянальнай думкай. У выніку колькасць людзей, што лічылі сябе палякамі, значна павялічылася (у гарадах паміж 1897 і 1910 гг. ажно на 70%).
Змены ў этнічнай структуры сведчаць пра тое, што на пачатку XX ст. працэс станаўлення нацыянальнай свядомасці выйшаў на новы ўзровень — свядомага выбару нацыянальнай прыналежнасці. Гэта ўскладнялася тым, што на адным абшары, сярод беларускай этнічнай масы, канкуравалі паміж сабой у адзін і той жа перыяд ажно тры розныя нацыянальныя ідэі — беларуская, польская і расійская. Прыняцце той альбо іншай культуры вырашалі не толькі ідэалагічныя матывы, але і жыццёвы прагматызм.
Напярэдадні Першай сусветнай вайны большасць еўрапейскіх народаў імкнулася стаць нацыянальнай супольнасцю, для якой характэрныя пачуццё нацыянальнай свядомасці, адзіная літаратурная мова, супольная гісторыя і нацыянальная культура, што нівелюе адрозненні паміж плебейскай і высокай культурамі. На шлях мадэрнізацыі разам з іншымі выйшлі латышы, эстонцы, літоўцы, украінцы і беларусы. Дзве першыя нацыі значна апярэджвалі астатніх паводле ўзроўню ўрбанізацыі, адукаванасці і сацыяльнай мабільнасці. Апошняе месца ў гэтым шэрагу выпала літоўцам, якія апярэджвалі беларусаў толькі паводле ўзроўню адукаванасці.
У той жа час беларускае грамадства было вельмі моцна падзеленае па сацыяльнай, этнічнай і канфесійнай прыкметах. Беларусы, якія складалі яго болыпасць, былі пазбаўленыя інтэлектуальнай эліты — не толькі арыстакратычнай, але таксама гарадской і інтэлігенцкай, г. зн. сярэдняга класа, які ўвогуле быў рухавіком стварэння навачаснай супольнасці нацыянальнага характару, вылучаючы лозунгі
надсаслоўнага і надэтнічнага салідарызму. Бракавала лідараў і сярод духавенства. Беларускай ідэі прытрымлівалася толькі невялікая колькасць каталіцкіх ксяндзоў, а праваслаўныя святары былі прывязаныя да расійскай манархіі. Сацыяльныя, этнічныя і канфесійныя падзелы ўскладнялі пераход ад этнічнай супольнасці да нацыянальнай. Гэты этап лягчэй прайшлі на рубяжы XIX і XX стст. суседзі беларусаў — літоўцы і ўкраінцы, якія былі падтрыманыя нацыянальнымі рухамі за межамі Расіі: літоўскім у Прусіі, на тэрыторыі так званай Малой Літвы, і ўкраінскім ва Усходняй Галіччыне, якая тады ўваходзіла ў склад Аўстра-Венгрьгі. Вакол нацыянальнай ідэі дынамічна кансалідаваліся латышы, палякі і расійцы. У той жа час у выніку падзелаў Рэчы Паспалітай, Тыльзіцкага міру 1807 г. і рашэнняў Венскага кангрэса 1815 г. беларускія землі трапілі ў адну дзяржаву. 3 аднаго боку, гэта зрабіла магчымым захаваць сувязь паміж імі, аднак, з другога боку, беларусы трапілі пад моцныя ўплывы расійскай і польскай культур, пры адносна малой магчымасці свабоднага развіцця беларускай культуры ў Расійскай імперыі.
Аналізуючы магчымасці рэалізацыі беларускай нацыянальнай ідэі, варта таксама звярнуць увагу на пытанне нацыянальных адносін у эканамічнай сферы. Беларускае насельніцтва не валодала вялікімі фінансавымі сродкамі. Крыніцамі даходаў з’яўляліся зямля, банкі і прамысловыя прадпрыемствы. На Беларусі ажно 53% сельскагаспадарчых земляў было сканцэнтравана ў руках буйных землеўладальнікаў, якія ў агульнай структуры насельніцтва пяці губерняў складалі толькі 2,8%118. Пасля паўстання 1863—1864 гг. распачалася своеасаблівая вайна за зямлю паміж мясцовай каталіцкай шляхтай і расійскай адміністрацыяй, выкліканая абмежавальнымі забаронамі рыма-каталіцкай шляхце набываць зямлю. Прамысловасць, гандаль, банкі на той момант знаходзіліся перадусім у руках яўрэяў. У тагачасны перыяд толькі прадпрымальнікі і ўладальнікі зямлі валодалі фінансавымі сродкамі, аднак ніводная з гэтых груп не была зацікаўленая ў матэрыяльнай падтрымцы беларускага нацыянальнага руху. Землеўладальнікі схіляліся хутчэй да краёвай ідэі, але кіраваліся перадусім традыцыяй Рэчы Паспалітай. Нешматлікія ж багацейшыя прадпрымальнікі яўрэйскай нацыянальнасці таксама не з’яўляліся ні заступнікамі беларусаў, ні прыхільнікамі палітычных перамен у Расіі.
116 Насытка Я. Этнадэмаграфічныя характарыстыкі... С. 232.
Раздзел II
Дзейнасць палітьгчных груповак на беларускіх землях перад Першай сусветнай вайной
2.1 Агульнарасійскія, агульнапольскія і яўрэйскія партыі
Да пачатку XX ст. у Расіі не было палітычных партый у сучасным разуменні гэтага слова, бо дзяржаўны лад не дазваляў легальна ангажавацца ў палітыку прадстаўнікам грамадства. Менавіта таму амбіцыі не датычнай да ажыццяўлення ўлады інтэлігенцыі рэалізоўваліся перадусім у камерных дыскусіях альбо праз тайныя арганізацыі і таварыствы, якія збольшага мелі рэвалюцыйныя праграмы. Легальны палітычны рух пачаўся толькі ў 1905 г., калі перад абліччам рэвалюцыі Мікалай II 17 кастрычніка абвясціў маніфест, які дазваляў дзейнасць палітычных партый. Хоць афіцыйную працу распачалі і нацыянальныя партыі, сярод жыхароў Беларусі асаблівую папулярнасць атрымалі агульнарасійскія партыі трох галоўных праграмных накірункаў: партыі рэвалюцыйна-дэмакратычныя (сацыял-дэмакратычныя і неанародніцкія), ліберальна-апазіцыйныя і кансерватыўна-ахоўніцкія (манархічныя, чарнасоценныя)1. Пасля рэвалюцыі 1905 г. на землях, заселеных беларусамі, апрача аіульнарасійскіх партый сваю прысутнасць праявілі таксама польскія партыі нацыянальнага характару, а таксама яўрэйскія партыі. На Віленшчыну даходзілі ўплывы нацыянальнага літоўскага руху. На Палессе (што праўда, з мізэрнымі вынікамі) спрабаваў прабіцца ўкраінскі нацыянальны рух.
Рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыі сваімі традыцыямі сягалі да нелегальных народніцкіх арганізацый, якія пачалі з’яўляцца напрыканцы 60-х гг. XIX ст. У 1869 г. у Пецярбургу Сяргей Нячаеў заснаваў «Народную Расправу». У1876 г., таксамаў сталіцы, была створана новая рэвалюцыйная арганізацыя «Зямля і Воля», якая сваёй назвай сведчыла пра сувязь з болып раннім таварыствам, якое ўзнікла на пачатку 1860-х гг. Другая «Зямля і Воля» мела сваёй мэтай ператварыць Расію ў дэмакратычную дзяржаву. Неабмежаваны патэнцыял рэвалюцыйных перамен у дзяржаве яе сябры бачылі ў сялянстве. Яны меркавалі, што пераварот паскорыць агітацыйная кампанія і палітычная асвета людзей. У гэтым кірунку першае месца займаў студэнцкі гурток, створаны
1 Праграмы партый трох накірункаў (апрача асабліва пазначаных) разглядаюцца на падставе: Нсторня Росснн XIX — начала XX вв. / Ред. В. А. Федотов. Москва, 2000. С. 534—543.
ў Пецярбургу Мікалаем Чайкоўскім і Маркам Натансонам. Летам 1874 г. маладыя энтузіясты рушылі ў вёску, каб ператварыцца ў палітычных настаўнікаў насельніцтва. Іх дзейнасць не прынесла, аднак, чаканых вынікаў. Сяляне адмаўлялі рэвалюцыйныя лозунгі, недаверліва ставіліся да «гараджан», якія абрушвалі іх звыклы светапогляд, а што больш важна — не праяўлялі ніякай салідарнасці. Пасля гэтых няўдач частка народнікаў выступіла за змену метаду дзейнасці на болып радыкальны і «відовішчны», якім быў індывідуальны тэрор. Новы спосаб дасягнення вынікаў не быў, аднак, аднагалосна прыняты, бо ўжо ў 1879 г. на гэтай глебе на з’ездзе народнікаў у Варонежы адбыўся раскол «Зямлі і Волі» на дзве арганізацыі: «Чорны Перадзел» і «Воля Народа». Гэтая апошняя арганізацыя прыняла тэрор як сродак для дасягнення сваіх мэт. Галоўныя мэты засталіся без змен: звяржэнне манархіі і правядзенне структурных перамен у Расіі, сярод якіх найважнейшай было ўвядзенне канстытуцыі і стварэнне дэмакратычнай рэспублікі.
На працягу больш чым дзесяці гадоў адбылася эвалюцыя поглядаў стваральнікаў народніцкага руху, якая датычыла пытання спалучэння сацыяльнай пазіцыі з нацыянальнай. Аляксандр Герцэн, вядучы перадавы народніцкі тэарэтык 1860-х гг., бараніў права народаў Расіі на самастойнае існаванне. Разам з тым ён прадбачыў будучыя нацыянальныя працэсы на рэлігійным праваслаўна-каталіцкім памежжы:
Там, дзе народ трымаецца праваслаўя, гаворыць на мове, болып блізкай да рускай, чым да польскай, там, дзе ён захаваў рускі сялянскі побыт: абшчыну, сходку, супольнае валоданне зямлёй, там ён, верагодна, захоча быць расійскім, там, дзе народ трымаецца каталіцтва альбо уніі, там, дзе ён страціў абшчыну і супольнае валоданне зямлёй, там, верагодна, сімпатыі да Полыпчы мацнейшыя, і ён пойдзе з ёй2.
У такім духу выказваліся таксама наступнікі А. Герцэна — Пётр Лаўроў і Аляксандр Ліберман, прызнаючы важнасць нацыянальных памкненняў з умовай, што яны не прывядуць да падпарадкавання адных народаў другімі і не будуць перашкаджаць сацыяльнаму развіццю3. У 1870-х гг. тэарэтыкі расійскага народніцтва Міхаіл Бакунін і Пётр Ткачоў адмаўлялі спалучэнне сацыяльнай барацьбы з палітычнай.
На праграме «Народнай Волі» грунтавалася праграма створанай у 1901 г. Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (ПСР). 3 ліку былых народнікаў у яе шэрагах апынуліся Кацярына Брэшка-Брэшкоўская, Міхаіл Гоц, а таксама галоўны тэарэтык партыі Віктар Чарноў. Друкаваным органам гэтай вельмі папулярнай у Расіі партыі была «Революцнонная Россня», якая ў 1901—1905 гг. выходзіла за мяжой і публікавала матэрыялы аб сялянскіх справах. У межах ПСР узнікла
2 Цыт. паводле: Лосннскнй Н. Б. Революцнонно-народннческое двнженне в Белорусснн 1870—1884. Мннск, 1983. С. 48—49.
3 Czerepica W. Zwiazki rewolucjonistow Bialorusi i Polski w latach 70—80 XIX wieku. Warszawa, 1965. C. 23—50.
«Дналектологнческая карта русского языка в Европе» Мікалая Дурнаво, Мікалая Сокава і Дзмітрыя Ушакова (фрагмент). 1914 г.
«Länderund Völkerkarte Europas» Дзітрыха Шофера (фрагмент). 1918 г.
«Оглядова карта украінськнх земель» Сцяпана Рудніцкага (фрагмент беларуска-ўкраінскага памежжа). 1918 Паводле: Рудннцькнй С. Украіна наш рідннй край. Львів, 1917.
«Дорожная карта Укранны». 1918 г. На карце ад рукі накрэсленыя прапанаваныя варыянты дзяржаўнай мяжы Украіны: чырвоная лінія — этнаграфічная мяжа, блакітная — стратэгічная. Захоўваецца ў: ЦДАВО Украінн.
Ф. 2592, on. 1, спр. 103.
Фрагмент тапаграфічнай карты Украіны. 1918 г. На карце ад рукі накрэсленыя тры прапанаваныя варыянты дзяржаўнай мяжы Украіны: зялёная лінія — этнаграфічная мяжа, чырвоная — стратэгічная, жоўтая — мяжа з Расіяй. Захоўваецца ў: ЦДАВО Украінн. Ф. 2592, on. 1, спр. 103.
У k у» ß і
jh с ß
1’
Украінска-літоўская дзяржаўная мяжа пасля Берасцейскага міру. 1918 г. Захоўваецца ў: ЦДАВО Украінн. Ф. 3376, on. 1, спр. 186, арк. 90.
«Карта Беларускай Народнай Рэспублікі». Канец 1918 ці пачатак 1919 г.
Паводле: Downar-Zapolski М. Podstawy panstwowosci Bialorusi. Grodno, 1919.
БЕЛАРУСКІЯ ГАВОРКІ ПАЧАТКУ XX ст. поводле Этнаграфічнай к
Копія карты Я.Ф. Карскага (у паменшаным выглядзе)
Беларускага племені, складзенай Я.Ф. Карскім
Падпісана да друку 12. 05. 1993 г.
ЭТНОГРАФЙЧЕСКАЯ КАРТА
БІЬЛОРУССКАГО ПЛЕМЕНН
vH
Woo,
Этнографнческая карта белорусского племенн» Яўхіма Карскага. 1917 г.
«Карта Беларускай Народнай Рэспублікі». 1918 г. Выданне Беларускага культурна-асветнага таварыства ў Менску. Захоўваецца ў: LCVA. F. 582. Ар.1.
В. 45. L. 20.
Маркі Асобнага атрада Беларускай Народнай Рэспублікі
Пячаткі дзяржаўных устаноў Беларускай Народнай Рэспублікі
місыя
НАЙШЙ РЭСШІКІ.
Шыльда Вайскова-дыпламатычнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі
Паштоўка з выявай сцяга і герба БНР
AVTO1XK »К UOITTCKKVITCII
Візітоўка прэм’ера ўрада БНР Антона Луцкевіча
Сябры Народнага Сакратарыята БНР. Сядзяць: Аляксандр Бурбіс, Іван Серада, Язэп Варонка, Васіль Захарка; стаяць: Аркадзь Смоліч, Пётра Крачэўскі, Канстанцін Езавітаў, Антон Аўсянік, Лявон Заяц. 1918 г.
Дэлегацыя БНР у Празе. Сядзяць: Яўген Ладноў, Васіль Захарка, Іван Серада, Лявон Заяц; стаяць: Лявон Дубейкаўскі, Янка Чарапук, Яфім Бялевіч. 1919 г.
баявая арганізацыя, якая займалася тэрарыстычнымі замахамі. Яе ўзначалілі Рыгор Гершуні, у мінулым дзеяч з асяроддзя яўрэйскага пралетарыяту Менска, Барыс Савінкаў і Еўна Азэф, як пазней аказалася, правакатар, які супрацоўнічаў з ахранкай4.
Народніцкая праграма стала таксама асновай дзейнасці Працоўнай народна-сацыялістычнай партыі (Трудовая народно-соцналнстнческая партня), якая афіцыйна ўзнікла ў 1906 г. Яе сяброў называлі энэсамі. У шэрагі гэтай партыі ўступала галоўным чынам гарадская інтэлігенцыя, правінцыйныя чыноўнікі і нешматлікія сяляне. Яны выступалі за ліквідацыю манархіі і стварэнне дэмакратычнай рэспублікі з увядзеннем усіх вынікаючых з гэтага правоў і свабод. Меркавалі, што справа перабудовы дзяржаўнага ладу павінна мець на ўвазе самабытнасць шляху Расіі да сацыялізму без стадыі капіталізму. З’яўляліся таксама прыхільнікамі самавызначэння нацый.
У 1898 г. з’езд сацыял-дэмакратаў у Менску ў колькасці дзевяці чалавек заснаваў Расійскую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю (РСДРП), якаяў 1918 г. былапераўтворанаяўРасійскую камуністычную партыю. Сваю праграму РСДРП сфармулявала ў 1903 г. на II з’ездзе, які адбываўся спачатку ў Бруселі, а потым — у Лондане. На ім партыя падзялілася на балыпавікоў і меншавікоў, але ажно да сакавіка 1917 г. абедзве гэтыя фракцыі заставаліся ў адной партыі. Кіраўнікі партыі — Уладзімір Ленін, Георгій Пляханаў, Пётр Струвэ5 — засяроджваліся перадусім на працы ў рабочых асяродках. За аснову сваёй дзейнасці яны абралі марксісцкую ідэалогію. Былі сфармуляваныя і прынятыя галоўныя тэзісы — аб сацыялістычнай рэвалюцыі і дыктатуры пралетарыяту. Меншавікі і бальшавікі супольна прынялі першую частку праграмы, так званы мінімум. Яго найважнейшымі пастулатамі былі: звяржэнне манархіі і абсалютызму, стварэнне расійскай дэмакратычнай рэспублікі, гарантаванне права на самавызначэнне народам, што ўваходзілі ў склад Расійскай дзяржавы (якое, аднак, разумелася толькі як аўтаномія ў межах федэрацыі), арганізацыя мясцовага самакіравання, а таксама ўвядзенне ўсеагульнага выбарчага права без палавых, нацыянальных і канфесійных абмежаванняў, правядзенне тайных, прамых, роўных парламенцкіх выбараў, гарантаванае права на друк, сходы, свабоду слова і інш. Акрамя гэтага — увядзенне васьмігадзіннага працоўнага дня. Другая частка праграмы, так званая праграмамаксімум, прадугледжвала перабудову грамадства пасля перамогі пралетарскай рэвалюцыі, аднак уяўленні пра спосаб рэалізацыі гэтай задачы падзялілі абодва крылы РСДРП. Бальшавікі лічылі, што пасля перавароту пачнецца пабудова сацыялізму і перарастанне буржуазнадэмакратьгчнай рэвалюцыі ў сацыялістычную без нейкага пераходнага
4 Bazylow L. Historia Rosji. Wroclaw—Warszawa—Krakow—Gdansk—Lodz, 1985. S. 389—390.
5 П. Струвэ адразу пасля I з’езда РСДРП адышоў ад сацыял-дэмакратычнага руху на ліберальныя пазіцыі і затым стаў адным з лідараў Канстьпуцыйна-дэмакратычнай партыі (Заўв. рзд).
перыяду. Меншавікі ацэньвалі сітуацыю іначай. Яны меркавалі, што дзяржава і грамадства, адсталыя з пункту гледжання эканомікі і культуры, не змогуць ажыццявіць хуткіх і радыкальных перамен. Таму пасля буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі павінен наступіць пераходны этап, падчас якога Расія стане развітай капіталістычнай краінай з дэмакратычнымі інстытутамі. Друкаваным органам РСДРП была «Нскра», першы нумар якой выйшаў у 1900 г. у Ляйпцыгу. У рэдкалегію ўваходзілі Уладзімір Ленін, Георгій Пляханаў, Юлій Мартаў (Ілля Цэдэрбаум), Павел Аксельрод і Вера Засуліч. Ад 52-га нумара «Нскра» была органам меншавікоў і выдавалася без удзелу Леніна.
Асноўнай праблемай сацыяльных і эканамічных адносін у Расіі была праблемарэфармавання вёскі, з якой было звязана 90% жыхароў імперьгі (сялян і землеўладальнікаў).
Пастулаты РСДРП у сялянскім пытанні пачаткова былі вельмі сціплымі. Гаварылася выключна пра вяртанне частак земляў, адабраных у сялян падчас рэалізацыі зямельнай рэформы. Толькі праз тры гады, пад уплывам патрабаванняў сялян, сфармуляваных на двух усерасійскіх сялянскіх з’ездах, сацыял-дэмакраты вызначылі сваю аграрную праграму. Паводле яе, неабходна было канфіскаваць дзяржаўную, дваранскую, царкоўную і манастырскую ўласнасць. Праграма толькі на першы погляд была падобная да сялянскіх пастулатаў, прадстаўленых на згаданых з’ездах. Галоўным адрозненнем было стаўленне даўласнасці на зямлю, атрыманую пасля канфіскацыі. Сяляне жадалі, каб зямля стала агульнанацыянальным багаццем і перайшла пад кіраванне сялянскіх абшчын, якія павінны былі падзяліць зямлю паміж асобнымі гаспадарамі. Праекты сацыял-дэмакратаў абміналі сялянскія патрабаванні. Паводле іх планаў, уладальнікам зямлі павінна была стаць дзяржава, якая б станавілася тым самым найбольшым землеўласнікам. Іншую праграму, распрацаваную пры ўдзеле эканаміста Пятра Маслава, хутка прадставілі меншавікі. Яна была падтрыманая Георгіем Пляханавым. Меншавікі выступалі супраць манапольнага права дзяржавы на зямлю, стараючыся абараніць прыватную сялянскую ўласнасць. Было прапанавана муніцыпалізаваць канфіскаваную царкоўную і манастырскую зямлю, а таксама зямлю, канфіскаваную ў дваранства, якая павінна была быць падзеленая паміж сялянамі з дапамогай адмысловых муніцыпальных камітэтаў. Меншавікі таксама былі прыхільнікамі захавання сялянскай прыватнай уласнасці. Падчас рэвалюцыі 1905—1907 гг. колькасць сяброў РСДРП узрасла да ста тысяч, прычым меншавікі складалі ў ёй большасць. У балыпавіцкім крыле пераважалі расійцы (89%), а ў меншавіцкім іх удзел быў нязначна большым за трэць.
Праграмы іншых партый левага накірунку адрозніваліся стаўленнем да аграрнага пытання. Сацыялісты-рэвалюцыянеры, сябры Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, іначай называныя эсэрамі, пракламавалі неабходнасць канфіскацыі зямлі ў землеўласнікаў. Аднак адабранага яны не збіраліся ні нацыяналізаваць, ні дзяліць паміж сялянамі. Зямля павінна была стаць уласнасцю сялянскай абшчыны, якая б распараджа-
лася ёй і перадавала ў часовае карыстанне. Такім чынам, эсэры збіраліся захаваць традыцыйную сялянскую абшчыну як аснову сацыяльных адносін на вёсцы з новым, сацыялістычным характарам. Яны меркавалі, што сялянскае саслоўе ў будучай дэмакратычнай рэспубліцы будзе адыгрываць найважнейшую ролю. Энэсы таксама збіраліся абаперціся на сялянскую абшчыну, якую яны разумелі як аснову эканомікі Расіі. Паводле іх пераканання, зямля, прызначаная для агульнанацыянальнага карыстання, павінна быць канфіскаваная ў дзяржавы і прыватных уладальнікаў (у тым ліку сялян). Аднак надзелы, атрыманыя сялянамі ў 1861 г., павінны былі ў іх застацца.
Праграмныя пастулаты партый, што трымаліся ліберальнай ідэалогіі, былі падобныя ў такіх пунктах, як абавязковасць правядзення рэформы мясцовага самакіравання, увядзенне падзелу ўлады на тры галіны, права на сходы, друк, свабоду слова, бясплатную адукацыю, права на страйк, васьмігадзінны працоўны дзень, сацыяльнае забеспячэнне, асабістую недатыкальнасць. Галоўнай ліберальнай партыяй, якая прэтэндавала на агульнанацыянальны статус, была Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя. Яна ўзнікла ў сярэдзіне кастрычніка 1905 г. пад кіраўніцтвам гісторыка Паўла Мілюкова, які пазней стаў міністрам замежных спраў Часовагаўрада. Яе сябры, якіх называлі кадэтамі, паходзілі галоўным чынам з інтэлігенцыі. Гэта былі выкладчыкі вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, лекары, інжынеры, адвакаты, пісьменнікі, а таксама купцы і землеўласнікі ліберальных поглядаў. Агульная іх колькасць вагалася ў перыяд рэвалюцьгі ад 50 да 60 тысяч. Кадэты былі прыхільнікамі ўвядзення канстытуцыі і замены неабмежаванай манархіі парламенцка-канстытуцыйнай, рэспубліканскай сістэмай6. Вельмі папулярнай была ідэя ператварэння Расіі ў парламенцкую манархію англійскага тыпу. У нацыянальным пытанні кадэты пагаджаліся на паўстанне дзяржаўнай аўтаноміі для Фінляндыі і Польшчы, з агаворкай аб немагчымасці разрыву дзяржаўных сувязяў гэтых краін з Расіяй. У адносінах да іншых народаў, што насялялі Расійскую імперыю, яны пагаджаліся толькі на культурную аўтаномію. У сялянскім пытанні кадэты прьпрымліваліся ідэі адчужэння зямлі ў амаль 60% паноў на карысць сялян шляхам яе выкупу па рыначных коштах. Яны пазітыўна глядзелі на прыватную зямельную ўласнасць для сялян і паноў і супраціўляліся нацыяналізацьгі зямлі. У працэсе мадэрнізацыі Расіі сябры Канстьпуцыйна-дэмакратычнай партьп збіраліся выкарыстаць заходнееўрапейскія ўзоры. У партыйнай дзейнасці яны выкарыстоўвалі выключна легальныя метады, робячы разлік перадусім на атрыманне болыпасці ў Думе. Кадэты, аднак, не былі маналітнай партыяй, і ўнутры іх партьгі хутка выдзяліліся тры фракцьгі: левая, правая і цэнтр.
У палітычным жыцці расійскай дзяржавы вялікім уплывам карыстаўся створаны ў 1905 г. Саюз 17 кастрычніка. На чале яго стаў
6 Да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. праграма Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі пастуліравала неабходнасць для Расіі «канстытуцыйнай і парламенцкай манархіі». За «дэмакратычную парламенцкую рэспубліку» партыя пачала высіупаць з сакавіка 1917 г. (Заўв. рэд.).
знакаміты прамоўца і публіцыст Аляксандр Гучкоў, вайсковы міністр у Часовым урадзе, маскоўскі прамысловец, чый прыбытак памнажаўся здачай у арэнду вялікай колькасці нерухомасці. «Акцябрысты», як звычайна называлі сяброў гэтай групоўкі, узялі сваю назву ад даты «Маніфеста 17 кастрычніка», выдадзенага Мікалаем II. Сябрамі партыі былі ўладальнікі вялікіх фінансавых сродкаў, галоўным чынам з гандлёва-прамысловых і землеўласніцкіх асяродкаў. Разумеючы, што задэклараваныя змены з’яўляюцца сапраўднымі памкненнямі ўрада, яны падтрымлівалі крокі па перабудове Расіі ў канстытуцыйную манархію з уладай імператара, абмежаванай асноўнымі правамі. I хоць яны выступалі супраць самадзяржаўя, аднак адначасова меркавалі, што ўвядзенне парламенцкай сістэмы не да канца адпавядае расійскай традыцыі. Паводле іх перакананняў, манарх у канстьпуцыйнай сістэме павінен захаваць тытул «самадзержца». Згодна з іх бачаннем быў уведзены падзел народнага прадстаўніцтва на дзве палаты: Дзяржаўную думу і Дзяржаўны савет. Прадугледжваўся таксама маёмасны цэнз для ўдзелу ў выбарах у парламент. Акцябрысты былі прыхільнікамі прамых выбараў у гарадах і двухступенных — у сельскай мясцовасці. У нацыянальным пытанні яны выказваліся за «адзіную і непадзельную Расію» і выступалі супраць якіх-небудзь федэрацыйных формаў, а для нерасійскіх народаў Расіі дапускалі толькі культурную аўтаномію. Выключэнне рабілася толькі для фінаў, і тое з умовай, што будзе ўтвораны дзяржаўны саюз Фінляндыі з асноўнай часткай расійскай дзяржавы.
Акцябрысты, з’яўляючыся галоўным апірышчам аграрнай рэформы Пятра Сталыпіна, прапаноўвалі перадаць сялянам пустуючыя дзяржаўныя землі праз адмыслова створаныя для гэтай мэты камітэты, а таксама дазволіць ім набываць зямлю ў прыватных асоб пры пасярэдніцтве Сялянскага банка. Яны пагаджаліся таксама на вяртанне адрэзкаў ад надзелаў, што былі адабраныя ў 1861 г., і дапускалі прымусовыя канфіскацыі, аднак з абавязковай кампенсацыяй. Яны падтрымлівалі перасяленне малазямельных і беззямельных сялян на «свабодныя землі», галоўным чынам у Сібір. Для рабочых прызнавалася права на аб’яднанні і права на страйк, аднак толькі для вырашэння эканамічных, прафесійных альбо культурных пытанняў, а не палітычных. Падчас рэвалюцьгі 1905—1907 гг. гэтая партыя налічвала каля васьмідзесяці тысяч чалавек.
У ліпені 1906 г., пасля роспуску I Думы, з правага крыла кадэтаў і з левага акцябрыстаў вылучылася партыя памяркоўных лібералаў пад назвай Партыя мірнага абнаўлення. Яе ўзначалілі вядомы дзеяч земскага самакіравання Дзмітрый Шыпаў і землеўласнік князь Мікалай Львоў. Блізкай да яе паводле праграмы была заснаваная ў лістападзе 1912 г. Партыя прагрэсістаў. У яе ўваходзілі амаль выключна ўладальнікі вялікіх капіталаў, галоўным чынам маскоўскія прамыслоўцы і фабрыканты, якія падтрымлівалі канстытуцыйна-манархічны лад.
Абвяшчэнне імператарам Мікалаем II у Маніфесце 17 кастрычніка 1905 г. «непарушных грамадзянскіх свабод» выклікала таксама
павелічэнне актывізацыі асоб, якія не жадалі ніякіх палітычных і грамадскіх перамен у Расіі і збіраліся супраціўляцца ўвядзенню новага. Ва ўсіх губернях Расіі ўзніклі арганізацыі і партыі, якія атрымалі найменне «чарнасоценных» праз свае радыкальныя, крайне правыя праграмы. Вакол іх канцэнтраваліся кансерватары з манархічнымі, клерыкальнымі і рэакцыйнымі поглядамі. Ачолілі гэты рух дзве арганізацыі — Саюз рускага народа і Рускі народны саюз імя Міхала Архангела. Гэтыя партыі, якія выйшлі са створанага ў 1900 г. Рускага збору, галоўнай сваёй мэтай бачылі абарону рускай культуры. Першая з іх, заснаваная ў лістападзе 1905 г., была найбольшай партыйнай арганізацыяй у Расіі. У канцы 1907 г. яна мела аддзяленні ў шасцідзесяці шасці губернях і каля ста тысяч сяброў (яе прыхільнікі ацэньвалі колькасць сяброў трыма мільёнамі, праціўнікі ж зніжалі лічбу да дваццаці тысяч). Саюз рускага народа падтрымлівалі члены ўрада і супрацоўнікі Дэпартамента паліцыі, а фінансаваў яго сам Мікалай II. Прыхільнікаў рэакцыйнай праграмы можна было знайсці ва ўсіх сацыяльных слаях — сярод тытулаванай арыстакратыі і высокіх дзяржаўных чыноўнікаў, купцоў, дробных гандляроў, мяшчан, рабочых і сялян. Партыяй кіравалі чыноўнік па асобых даручэннях у Міністэрстве ўнутраных спраў Уладзімір Пурышкевіч і доктар медыцыны Аляксандр Дубровін, які адначасова з’яўляўся публіцыстам і выдаўцом крайне правай газеты «Русское знамя». Прадстаўнікі гэтага крайне правага руху вярнулі лозунг часоў Мікалая I — «праваслаўе, самадзяржаўе, народнасць», вакол якога стараліся кансалідаваць расійскую нацыянальную самасвядомасць. Саюз рускага народа раўнапраўнымі з рускім прызнаваў толькі тыя народы, якія мелі «карэнную племянную аседласць» у Расіі. Апрача расійцаў, гэта ў першую чаргу былі беларусы і ўкраінцы, якіх традыцыйна лічылі дзвюма этнаграфічнымі галінамі расійскай нацыі. Адначасова пазбаўляліся ўсіх правоў яўрэі, якім прапаноўвалася забараніць выкладаць і займацца навукай там, дзе гэта рабілі хрысціяне, а таксама пазбавіць іх нават магчымасці займацца рамёствамі. Сябры СРН прапанавалі стварыць асобную яўрэйскую дзяржаву і перасяліць туды яўрэйскае насельніцтва. Пры гэтым трэба адзначыць, што антысемітызм у Расіі, у адрозненне ад заходнееўрапейскага, не меў нацыянальнай асновы, а толькі канфесійную. Пасля пераходу ў праваслаўе яўрэі набывалі ўсе правы, уключна з магчымасцю сяліцца ў велікарускіх губернях.
Манархісты рашуча адвяргалі якую-небудзь магчымасць змены дзяржаўнага ладу ў Расіі, у тым ліку ўвядзенне парламенцкага прадстаўніцтва і канстытуцыі. Яны лічылі неабходным у першую чаргу склікаць Земскі сабор, які б складаўся выключна з прадстаўнікоў расійскага народа (да яго залічаліся таксама праваслаўныя беларусы і ўкраінцы). Пры гэтым не планавалася дапускаць ніякіх формаў нацыянальнага самавызначэння, нават у самай нязначнай форме. Манархісты прытрымліваліся выключна прынцыпу «адзінай і непадзельнай Расіі», якая разумелася як руская дзяржава ў тагачасных палітычных межах,
уключаючы абшары, кампактна заселеныя нерасійскім насельніцтвам, дзе расійцы складалі этнічную меншасць. Ахоўніцкія погляды манархістаў распаўсюджваліся таксама на аграрнае пытанне. Сябры СРН стаялі на пазіцыях недатыкальнасці прыватнай зямлі, адкідвалі любыя варыянты нацыяналізацыі. Яны лічылі, што трэба ахоўваць ранейшыя асновы манархічнага ладу і сацыяльных адносін разам з самаўладдзем імператара і роляй Праваслаўнай царквы. Праціўнікамі, у іх перакананні, былі ўсе тыя, хто стараўся правесці ў Расіі рэформы, нават памяркоўны кіраўнік кадэтаў Павел Мілюкоў і пазнейшыя прэм’еры Сяргей Вітэ і Пётр Сталыпін. 3 мэтай супрацьпаставіць сябе ўсім прагрэсіўным, рэвалюцыйным і цэнтрысцкім сілам чарнасоценцы ў вялікіх гарадах імперыі арганізавалі баявыя дружыны, у тым ліку ў Маскве, Архангельску, Кішынёве, Кіеве, Адэсе, Яраслаўлі, а на беларускіх землях у Менску і Гомелі.
Уладзімір Пурышкевіч стаў таксама стваральнікам і лідарам клерыкальнага аб’яднання пад назвай Рускі народны саюз імя Міхаіла Архангела. 3 СРН яно вылучылася ў лісталадзе 1907 г., аднак ставіла перад сабой ідэнтычныя мэты. РНС налічваў каля дваццаці тысяч сяброў, галоўным чынам прадстаўнікоў найбольш кансерватыўнай часткі праваслаўнага духавенства.
Да выбуху Першай сусветнай вайны ніводная з аіульнарасійскіх партый не ўключыла ў сваю праграму пункта аб палітычнай аўтаноміі для беларусаў. Іх не прызнавалі асобным ад рускага народам.
На тэрыторыю Літвы і Беларусі таксама прыходзілі ідэі з Каралеўства Польскага. Гады страты незалежнасці, культываванне вобраза слаўнай і магутнай Рэчы Паспалітай сфармавалі рамантычны погляд на тэрыторьгі, на якія ў другой палове XIX ст. распаўсюдзілася назва Kresy Wschodnie (усходнія ўскраіны). Слабая арыентаванасць у нацыянальных і сацыяльных працэсах, што адбываліся ў Літве, Беларусі і Украіне, спрыялаўзнікненню планаў іх аб’яднання з этнічнымі польскімі землямі. У залежнасці ад таго, як разумеўся будучы саюз гэтых тэрыторый з Полыпчай, вылучалася федэратыўная альбо інкарпарацыйная канцэпцыя. Пры гэтым папулярным быў зварот да традыцьгі уніі Полыпчы з Літвой, з акцэнтам на тыя яе элементы, што адпавядалі дадзеным палітычным поглядам7. Тым часам ідэі, якія прыходзілі з Полыпчы, у Літве і Беларусі ўспрымаліся па-рознаму.
Малапапулярнымі ў заходніх губернях аказаліся ідэі варшаўскага пазітывізму, асабліва іх спалучэнне з сацыяльна-нацыянальнай праграмай. Слабы ўплыў гэтых ідэй быў звязаны перадусім з рэаліямі жыцця, што адрозніваліся ад сітуацыі, што панавала ў Каралеўстве Польскім. У паўночна-заходніх губернях імперыі ажно да 1905 г. польскія выданні былі нешматлікімі, польская прэса даходзіла толькі ў выглядзе ўлётак і нелегальнага друку, не дзейнічаў польскі тэатр. Прапагандаваныя
7 Michaluk D. Poglady polskiej historiografii na unit; Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego i Korony Krolestwa Polskiego zawartQ w 1569 roku II Проблемы славяноведення. Сборннк научных статей н матерналов. Вып. 8. Врянск, 2006. С. 69—104.
пазітывістамі лозунгі змагання з традыцыяналізмам, рэакцыйнасцю і шляхецкім мінулым выклікалі варожае стаўленне ў землеўладальнікаў з гістарычнай Літвы, якія дзень за днём былі вымушаныя весці барацьбу за існаванне. Адзіная пазітывісцкая пісьменніца з гістарычнай Літвы, Эліза Ажэшка, якая жыла ў яе беларускай частцы, магчымую для рэалізацыі на гэтых тэрыторыях праграму звяла да двух пунктаў. На першае месца яна паставіла захаванне хаця б толькі ведання польскай мовы, а на другое — утрыманне маёмаснага стану ў тым выглядзе, у якім ён быў перад паўстаннем 1863—1864 гг.8.
3 аднолькавым непрыманнем сутыкнуліся на гэтым абшары ідэі Нацыянальнай лігі (ад 1893 г. — Польскай лігі), якія ііплі следам за пазітывісцкімі. Яе праграма лягла ў аснову дзейнасці нацыяналдэмакратаў. Раман Дмоўскі, кіраўнік польскага нацыянальнага руху, прытрымліваўся ідэі дамінавання польскасці і культурнай асіміляцыі так званых малодшых аскепкаў польскай нацьгі, якімі лічыў беларусаў і літоўцаў. У лік палякаў ён пры гэтым залічваў усіх католікаў Беларусі і Літвы. Гэтая праграма на пераломе XIX і XX стагоддзяў не знайшла яіпчэ прыхільнікаў у шматэтнічным краі і не магла канкурыраваць з краёвай ідэяй віленскіх дэмакратаў, якая больш адпавядала яго шматнацыянальнай і шматканфесійнай спецыфіцы. Па зразумелых прычынах польскія нацыянальныя пастулаты адхілялі не толькі жыхары-непалякі, але таксама і польскія краёвыя дзеячы. Непрыманне іпляхтай з гістарычнай Літвы (якая ў перапісах у асноўным называла роднай мовай не польскую) абумовіла вылучэнне ідэі нацыянальнай салідарнасці вышэй за дзяржаўную, а таксама пастулат утварэння польскай нацыянальнай дзяржавы. Так што базай нацыянальных дэмакратаў тут былі перадусім ніжэйшыя слаі •— слабае на гэтых тэрыторыях мяшчанства, чынавенства і дробная шляхта, пераважна прыезджая. Напярэдадні Першай сусветнай вайны дасягненні нацыянальных дэмакратаў у Літве і Беларусі, з прычыны нізкай грамадскай падтрымкі, былі значна болып сціплымі, чым у Каралеўстве Польскім ці ў Галіччыне9.
Яіпчэ ў 1902 г. Р. Дмоўскі не разглядаў беларускі рух у якасці праявы нацыянальных памкненняў і дакладна не бачыў у ім пагрозы для польскай культуры на ўсходніх землях. Значна болып яго непакоіла русіфікатарская палітыка расійцаў і эканамічнае дамінаванне яўрэйскага насельніцтва. У выдадзенай у той перыяд сваёй асноўнай працы «Думкі сучаснага паляка» Р. Дмоўскі нават не заўважыў беларусаў, а бачыў толькі падзеленую паводле веравызнання, неакрэсленую (і таму ім не названую) этнічную супольнасць, пасіўны з пункту гледжання цывілізацыйнага развіцця «малодшы аскепак», пазбаўлены элементарных асноў арганізацыі10. Такая пастава, на думку Юрыя Туронка, не павінна здзіўляць, бо ў пачатку XX ст. яшчэ не выдавалася аніводнай
8 Romanowski А. Pozytywizm na Litwie. Krakow, 2003. S. 15—17.
9 Chwalba A. Historia Polski 1795—1918. Krakow, 2000. S. 424—425.
10 Dmowski R. Mysli nowoczesnego Polaka. Lwow, 1904. Упершыню апублікавана ў 1902 г. на старонках «Przeglqdu Wschodniego».
газеты па-беларуску, а пабудова асноў беларускага палітычнага руху была ў пачатковай стадьгі11. Алесь Смалянчук звярнуў увагу, што ўжо ў 1905 г. на старонках кансерватыўнага «Kuriera Litewskiego» з’явіўся артыкул А. Багдановіча аб беларусах12. Аўтар прызнаваў з’яўленне беларускага нацыянальнага руху антыпольскай інтрыгай і ставіў пад сумнеў існаванне беларускай мовы.
Літоўскі каляндар на 1904 год, выдадзены нацыянал-дэмакратамі ў Літве, змяшчаў «Абавязкі паляка ў забраным краі»13. Аўтар тэксту рабіў націск на абавязковасць развіцця гістарычнай свядомасці ў тамтэйшых палякаў, вывучэнне геаграфіі і нацыянальнай этнаграфіі. У адрозненне ад краёўцаў, польскае насельніцтва гістарычнай Літвы ён трактаваў як абсалютна ідэнтычнае з польскімі жыхарамі Каралеўства Польскага, аднолькавае нават з пункту гледжання этнаграфіі, гісторьгі і геаграфіі. Пры гэтым абсалютна не звярталася ўвагі, у адрозненне ад краёўцаў, на гістарычную спецыфіку Літвы і Беларусі. Гэта адбівалася і на бібліяграфічных парадах. Для развіцця гістарычнай свядомасці аўтар публікацыі прапаноўваў гістарычныя і геаграфічныя працы галоўным чынам кракаўскіх і львоўскіх гісторыкаў: Люцыяна Татоміра, Зыгмунта Глогера, Леанарда Ходзькі, Караля Шайнохі, Людвіка Кубалі, Тадэвуша Корзана, якія падкрэслівалі цывілізацыйную місію Полыпчы наўсходзе, на землях былога Вялікага Княства Літоўскага. Найважнейшымі абавязкамі «для самога сябе і свайго асяроддзя» аўтар артыкула, змеіпчанага ў Календары, лічыў: мець стасункі з палякамі (пры гэтым дыскрымінаваліся мяшаныя праваслаўна-каталіцкія шлюбы), разумець значэнне каталіцызму для польскай нацыі, абараняць чысціню польскай мовы, захоўваць нацыянальную годнасць. Ен заклікаў да ўстрымання ад удзелу ў дзяржаўных урачыстасцях, адмаўлення ад падтрымкі расійскай праваслаўнай дабрачыннасці і народных праваслаўных школ, асуджаў праявы лаяльнасці да ўлады і раіў замест удзелу ў расійскім культурніцкім жыцці дзейнічаць на карысць польскага культурнага асяроддзя. Аўтар таксама сфармуляваў абавязкі палякаў адносна мясцовага жыхарства, найперш раіў праяўляць дабрыню да людзей абедзвюх канфесій — каталікоў і праваслаўных, указваючы пры гэтым:
Талераваць і шанаваць іх веру, звычаі, падтрымліваць і замацоўваць сярод іх польскую культуру, абараняць ад расійскай мовы, ладу, звычаяў і ўвогуле ўсходняй культуры. Для кожнага паляка з’яўляецца карысным ведаць літоўскую, жамойцкую, беларускую альбоўкраінскуюмовы, у залежнасці ад мясцовасці і найлепш як мага глыбей. Пазбаўляць мову ад расійскіх уплываў
11 Кітурка Ю. Беларуская праблематыка ў творах лідара эндэцьгі Рамана Дмоўскага (к. XIX — п. XX ст.) II Biuletyn Historii Pogranicza. Bialystok, 2000. № 1. S. 71; a таксама: Turonek J. Glosa do artykuhi Jurija Kiturki // Тамсама. S. 19.
12 Смалянчук A. Паміж краёвасцю i нацыянальнай ідэяй. Польскі pyx на Беларускіх і літоўскіх землях 1864 — люты 1917 г. Санкт-Пецярбург, 2004. С. 183.
13 Obowiqzki Polaka w Kraju Zabranym Ц Noworocznik Litewski na rok 1904. R. 1.
Wilno, 1904. S. 203—209.
і звяртацца да людзей, дзе неабходна — на іх мове, а дзе гэта магчыма — папольску і ні ў якім разе не па-расійску14.
Акрамя прапановы выказваць павагу ў побыце, абавязкам паляка была падтрымка сялян-каталікоў у гаспадарчай сферы, рэлігійным жыцці, пры гэтым паказваліся дагматычныя і этычна-сацыяльныя адрозненні паміж каталіцтвам і праваслаўем. У галіне асветы рэкамендавалася пашыраць польскую адукацыю сярод насельніцтва і рыхтаваць свядомых настаўнікаў. Царкоўна-прыходскія школы крытыкаваліся.
Хоць нацыянал-дэмакраты з Літвы дэкларавалі адзінства з польскай нацыяй, аднак у сваёй праграме яны падкрэслівалі сувязь з інтарэсамі гістарычнай Літвы. Яны выказваліся за дэцэнтралізацыю Расіі і стварэнне мясцовага самакіравання з мэтай развіцця шасці губерняў Паўночна-Заходняга краю, аднак вельмі асцярожна выказваліся на тэму палітычнай будучыні Літвы і Беларусі15. У адрозненне ад краёўцаў, нацыянал-дэмакраты не мелі ў сваёй праграме патрабаванняў увядзення на гэтых тэрыторыях аўтаноміі, бо асцерагаліся абмежавання сваёй дзейнасці ў выпадку ператварэння палякаў Літвы і Беларусі ў нацыянальную меншасць. Затое яны падтрымлівалі прапанову аб наданні аўтаноміі Каралеўству Польскаму і стварэнні там Дзяржаўнага Сейма. Таксама асцярожна фармулявалі праграму сацыяльных пераўтварэнняў на тых тэрыторыях. Насуперак кіраўніцтву нацыянал-дэмакратаў, якое ў I Думе падтрымлівала ідэю радыкальнай сялянскай рэформы, нацыянальныя дзеячы з Літвы і Беларусі ў сялянскім пытанні прапанавалі толькі ўвядзенне сельскагаспадарчага прадпрымальніцтва. У выніку яны не сутыкаліся з крытыкай з боку землеўладальнікаў, г. зн. той групы літоўскіх і беларускіх палякаў, якая магла стаць патэнцыйным саюзнікам ідэі польскай нацыянальнай салідарнасці. Акрамя гэтага, патрабаванне нацыяналізацыі шляхецкай маёмасці на карысць сялян азначала б, паводле польскіх нацыянал-дэмакратаў, збядненне польскага насельніцтва пры адначасовым паляпшэнні дабрабыту беларускага і літоўскага сялянства.
Пасля рэвалюцыі 1905—1907 гг. уплывы эндэкаў на літоўскіх і беларускіх землях паступова пашыраліся і набывалі перавагу над слабеючым рухам краёўцаў, які не змог перарасці ў палітычны рух. Развіццё польскага нацыянальнага руху на гэтых тэрыторыях звязвалася таксама з атрыманнем падтрымкі сярод маладога пакалення, якое неахвотна прымала ідэалы краёўцаў. Гэты працэс паскорыла неабходнасць вызначыцца з пазіцыяй адносна няпольскіх нацыянальных рухаў, якія ўваходзілі ў этап барацьбы з польскім культурным і сацыяльным дамінаваннем.
Жыхары літоўска-беларускіх земляў знаходзіліся таксама пад уплывам польскага сацыялістычнага руху, які ад 80-х гг. XIX ст. быў падзелены на
14 Obowi^zki Polaka... S. 207.
15 Jurkiewicz J. Rozwoj polskiej mysli politycznej na Litwie i Biaiorusi w latach 1905— 1922. Poznan, 1983. S. 28.
дзве плыні. Першая, якая пазней атрымала назву антынезалежніцкай, на першы план выносіла міжнародныя інтарэсы пралетарыяту і сусветную рэвалюцыю як метад рэалізацыі сацыялістычных ідэалаў. У тым кірунку рухалася міжнародная сацыяльна-рэвалюцыйная партыя «Пралетарыят», праграмную адозву якой у 1882 г. таемна абвясціў Людвік Варынскі. Партыя дамагалася палітычных свабод, у тым ліку свабоды сходаў, таварыстваў, слова, друку, а таксама раўнапраўя для розных нацыянальнасцей. Аднак абміналася пытанне дзяржаўнай незалежнасці. Удзельнікі з’езда партыі ў Вільні выказаліся за супрацоўніцтва з народнікамі. Партыя абапіралася галоўным чынам на варшаўскіх рабочых, дзейнічала таксама ў тэкстыльных акругах — лодзьскай і беластоцкай. Агулам партыя налічвала некалькі соцень чалавек. Другім асяродкам польскіх сацыялістаў антынезалежніцкай плыні была Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы, якая была створана ў 1900 г. у Варшаве. Увогуле сацыял-дэмакратычная партыя існавалаўжо ад 1893 г. пад назвай Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага, але частка сацыялістаў не прызнавала прыярытэту пабудовы незалежнай Польскай Рэспублікі. Роза Люксембург і Юльян Мархлеўскі адышлі ад гэтай праграмы і ў якасці галоўнай мэты абралі салідарнасць з працоўнымі трох дзяржаў-захопнікаў (Расіі, Прусіі і Аўстра-Венгрыі) і супольную барацьбу за сацыяльныя правы. У 1895 г. арышты прывялі амаль да спынення дзейнасці партыі. Адноўлена яна была ўжо пад новай назвай СДКПіЛ, што было звязана з пашырэннем абшару яе дзейнасці на беларуска-літоўскія тэрыторыі. Там, аднак, з-за нізкага ўзроўню развіцця прамысловасці і звязанай з гэтым малой колькасці рабочых было складана з сацыяльнай базай. Як і некалькі гадоў таму, яе сябры рэкрутаваліся галоўным чынам сярод рабочых Варшавы, Лодзі і Беластока. На чале партыі сталі Фелікс Дзяржынскі і Станіслаў Трусевіч. Друкаваным органам партыі быў «Przeglqd Socjaldemokratyczny», але большай папулярнасцю карыстаўся «Czerwony Sztandar».
Іншая сацыялістычная плынь, незалежніцкая, звязвала пытанне сацыяльных рэформаў з палітычнымі пераменамі. Яе прадстаўнік Баляслаў Ліманоўскі ў праграме Польскага сацыял-дэмакратычнага таварыства пастуляваў аб’яднанне сіл з мэтай падрыхтоўкі паўстання супраць імперскай улады ў Полыпчы, Літве і Русі. Як ён, так і іншы польскі сацыялістычны лідар Леан Васілеўскі бачылі ў беларусах і літоўцах нацыянальны патэнцыял16. Праграма Польскай партыі сацыялістычнай (ППС), якая была створана ў Парыжы ў 1892 г. і спачатку называлася Замежны саюз польскіх сацыялістаў, прадугледжвала пабудову Польшчы ў якасці дэмакратычнай рэспублікі. Будучыню Літвы, Беларусі і Украіны сябры ППС бачылі ў федэрацыі з Польшчай і роўнасці ўсіх нацый, што будуць жыць на тэрыторыі новай дзяржавы. Федэрацыйная ідэя па меры развіцця палітычнай сітуацыі змянялася і эвалюцыянавала. Напрыканцы Першай сусветнай вайны ў асяродку сацыялістаў
16 Гл.: Limanowski В. Dzieje Litwy. Krakow, 1917; Wasilewski L. Litwa i Biatorus. Przeszlosc — terazniejszosc — tendencje rozwojowe. Krakow, 1912.
Раздзел II. Дзейнасць палітычных груповак на беларускіх землях...75 з’явілася кантанальная канцэпцыя падзелу гістарычнай Літвы на тры часткі: літоўскую з Коўнам, польскую з Вільняй і беларускую з Менскам. Тэрыторыю Беларусі ў гэтым выпадку разглядалі як тэрыторыю былых трох губерняў: Віцебскай, Магілёўскай і Менскай, якія ў сваёй большасці былі заселеныя праваслаўнымі беларусамі.
Польская партыя сацыялістычная на тэрыторыі Літвы і Беларусі была асабліва актыўнай у 90-я гг. XIX ст. Ужо ў 1893 г. у Вільні была створана Літоўская секцыя ППС (яе таксама называлі Віленскай секцыяй), якой кіравалі мясцовыя сацыялісты Юзаф Пілсудскі, Аляксандр Сулкевіч і Стэфан Беляк. Секцыя старалася стаць на чале ўсіх сацыялістычных плыняў на беларуска-літоўскіх землях: расійскай, літоўскай і беларускай17. Гэтай мэце служыла, на думку Юрыя Туронка, выданне ў 1902—1903 гг. па ініцыятыве ППС некалькіх брашур па-беларуску: «Jak zrobic kab ludziom stalo dobra na swieci», «Hutorka ab tym, kudy muzyckija hroszy iduc», «Chto praudziwy pryjaciel biednoho narodu»18. У інструкцыі да ўстаноўчага з’езда Беларускай рэвалюцыйнай грамады (БРГ), які адбыўся ў 1902 г. у Вільні, гаварылася, каб прысутныя там дзеячы ППС агітавалі беларусаў за «незалежнасць» і аднаўленне федэратыўных сувязяў Літвы з Полыпчай19.
Намаганні, каб ППС пераняла кіраўніцтва ў Літве і Беларусі, аказаліся марнымі, бо беларусы, літоўцы і яўрэі стварылі ўласныя сацыялістычныя партыі. У 1896 г. узнікла Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя (Lietuvos socialdemokratu partija, LPSD), якая, праўда, пераняла з праграмы ППС ідэю федэрацыі з Полыпчай, аднак ужо ў наступным годзе змяніла гэты пункт на «федэрацыю краін»20, а пазней паставіла сабе задачу стварэння самастойнай Літоўскай Рэспублікі.
У 1897 г. узнік Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Полыпчы і Расіі (ALgemejner Jidiszer Arbetersbund in Lite, Pojln un Rusland), які скарочана называлі Бунд, ад слова «саюз» на ідыш. Яго сябры дамагаліся надання яўрэйскаму насельніцтву культурнай аўтаноміі. Бунд быў асабліва папулярны на тэрыторыі Літвы і Беларусі, бо менавіта там, у заходніх губернях, была сканцэнтравана большасць яўрэяў Расіі.
Пад канец XX ст. пачалі ўзнікаць, спачатку незалежныя адзін ад аднаго, гурткі сіяністаў, у тым ліку ў Вільні і Віцебску (таксама ў Адэсе і Варшаве). Іх удзельнікі адкідалі ідэю асіміляцыі ў асяродках, у якіх яўрэі пражывалі да гэтага часу, і выступалі за стварэнне ўласнай яўрэйскай дзяржавы ў Палесціне, сімвалам якой была святая гара Сіён. Гэта азначала таксама адмаўленне ад барацьбы за арганізацьпо нацыянальнага жыцця на тых тэрыторыях, дзе яўрэі пражывалі. Такі падыход пасаваў
17 Jurkiewicz J. Rozwoj polskiej mysli... S. 31—33.
18 Turonek J. PPS wobec biatoruskiego ruchu rewolucyjnego w latach 1902—1906 // Studia polsko-litewsko-bialoruskie / Red. J. Tomaszewski, E. Smulkowa, H. Majecki. Warszawa, 1988. S. 93; беларускамоўная версія: Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі... С. 57.
19 Смалянчук А. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй... С. 190.
20 Jurkiewicz J. Rozwoj polskiej mysli... S. 33.
расійскім уладам, і таму колькасць сіянісцкіх асяродкаў у межах аселасці хутка павялічвалася. У 1898 г. у Віцебскай, Менскай і Магілёўскай іубернях існавалі 54 такія гурткі, а праз два гады — ужо 9221. У 1902 г. у Менску адбыўся легальны Усерасійскі з’езд сіяністаў. На іх бок перайшла таксама Яўрэйская незалежная рабочая партыя, створаная ў 1901 г. у Менску з падачы расійскай палітычнай паліцыі, каб раскалоць Бунд. Яна напачатку дэкларавала лаяльнасць да расійскага самадзяржаўя. У 1905 г. узнікла Яўрэйская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя «Паалей Сіён», якая спалучала ідэалогію сіянізму з марксізмам. Партыяй гэтай кіраваў Доў Бер Борахаў. У Расіі партыя дзейнічала нелегальна, пракламуючы неабходнасць стварэння ўласнай дзяржавы, а таксама нацыянальнай аўтаноміі на тэрыторыях, населеных яўрэямі.
Гэтаксама як і ППС, беларуская, літоўская і яўрэйская сацыялістычныя партьгі звязвалі сацыяльную праграму з нацыянальнай. Напачатку яны трымаліся ідэі культурнай аўтаноміі, якая пазней была заменена на патрабаванне аўтаноміі палітычнай. Дзеячы гэтых партый, гэтаксама як і польскія сацыялісты, прасоўвалі ідэю федэрацыі, аднак з той розніцай, што прытрымліваліся ідэі федэрацыі не з Полыпчай, а з дэмакратычнай Расіяй. Падчас рэвалюцыі 1905—1907 гг. ППС вылучыла ідэю надання гістарычнай Літве іпырокай аўтаноміі ў расійскай дзяржаве з краёвым сеймам у Вільні. Гэтая ідэя, якая цалкам пасавала ідэям краёўцаў, была падтрыманая Беларускай рэвалюцыйнай грамадой і Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыяй. He падтрымлівалі яе, як мы памятаем, польскія нацыянал-дэмакраты.
2.2 «Краёўцы»
Перад абліччам сацыяльных і палітычных перамен, што пачалі адбывацца пасля паразы паўстання 1863—1864 гг., надышоў крызіс польскай шляхецкай ідэі, якая грунтавалася на традыцыі Рэчы Паспалітай. У 70-х гг. XIX ст. у польскім грамадска-палітычным лагеры разам з нацыянальным рухам развіваўся рух краёвы, прыхільнікамі якога асабліва ахвотна станавіліся жыхары этнічна неаднародных земляў Літвы і Беларусі, называных «Краем».
Падставай краёвай ідэалогіі было перакананне аб супольнасці лёсаў усіх жыхароў гістарьгчнай Літвы. Канстанцыя Скірмунт, галоўная прадстаўніца гэтага руху, давала наступную характарыстыку краёвай ідэі, для якой ніколі не ўзнікла цэласная праграма і адназначная фармулёўка:
Краёвая ідэя — гэта гармонія трох спрадвечных галін нашага краю — літоўскай (разам з латышскай), польскай і русінскай на іх спрадвечнай Айчыне — Літве і Беларусі. Гэта згода ўсіх працаваць разам супольна і публічна, для агульнага дабрабыту, ггры вольным і самастойным культурным развіцці
21 Latyszonek О., Mironowicz Е. Historia Bialorusi... S. 115; Латышонак А., Мірановіч Я. Гісторыя Беларусі... С. 118.
кожнага з іх. Гэтая ідэя ёсць ідэалам, які прадыктаваны нам стагоддзямі. Ён сягае сваімі каранямі ў глыб нашай агульнай свядомасці, прабіваецца праз адгалоскі навальніц і параз, якія ўплываюць на нас, і да сёння з’яўляецца нашым таемным жаданнем22.
Хоць Канстанцыя Скірмунт не называла яўрэяў у ліку народаў, што засялялі гістарычную Літву, аднак шмат краёўцаў лічыла іх традыцыйнай супольнасцю Вялікага Княства Літоўскага і трактавала нароўні з іншымі. Іх прадстаўнікі, зрэшты, былі актыўнымі дзеячамі краёвага руху.
Іншым характэрным элементам краёвай ідэалогіі было перакананне палякаў—жыхароў гістарычнай Літвы — аб існаванні розніцы паміж імі і палякамі з этнічных польскіх земляў. Палякі з Літвы і Беларусі ў пераважнай сваёй масе былі мясцовым, а не прыезджым насельніцтвам, якое паддалося культурніцкай паланізацьгі. Аднак, набыўшы ўсведамленне прыналежнасці да польскай культуры, спрадвечныя жыхары Літвы і Беларусі не разрывалі сувязяў з мясцовай гістарычнай традыцыяй і з гістарычнай памяццю. Для літоўскіх палякаў, як іх называлі ў публіцыстыцы, — гэта значыць тых, якія паходзілі з тэрыторыі гістарычнай Літвы, — характэрнай была падвойная нацыянальная свядомасць gente Lithuanus (ці Ruthenus) natione Polonus. Разуменне адрозненняў у параўнанні з польскімі жыхарамі Каралеўства Польскага вынікала з розных лёсаў і іграцэсаў, што адбываліся ў Літве і Беларусі. Краёўцаў аб’ядноўвала пачуццё грамадзянскай прыналежнасці да Вялікага Княства Літоўскага. Літва і Беларусь, паводле іх перакананняў, стваралі грамадскую, культурную, эканамічную і палітычную цэласнасць, а інтарэсы гэтага Краю вызначала адрознасць ад Расіі і Каралеўства Польскага. Краёвая ідэалогія адпавядала шматкультурнай спецыфіцы гістарычнай Літвы. I нічога дзіўнага, што ажно да пачатку Першай сусветнай вайны яна дамінавала ў светапоглядзе яе жыхароў, асабліва тых, хто выхоўваўся ў польскім культурным коле. Для інтэлектуальнай эліты краёвасць была тым, чым для сялянскага слоя «тутэйшасць» альбо «заходнерусізм» для праваслаўных. 3 часам вылучыліся дзве плыні краёвасці: кансерватыўная і дэмакратычная, якая атаясамлівалася галоўным чынам з так званымі віленскімі дэмакратамі.
Кансерватыўная плынь мэтай сваёй дзейнасці абрала правядзенне палітыкі, што абапіралася на рэаліі, робячы націск на супрацоўніцтве з расійскім урадам23. Шляхам лаяльнасці яе прыхільнікі спадзяваліся атрымаць магчымасць шырокай дзейнасці «ў краі для Краю». Праявай такой пазіцыі стала заснаванне ў 1907 г. Краёвай партьгі Літвы і Белай
22 Skirmunt К. (Futurus). Spaczenie idei krajowej i poj^cie stronnictwa krajowego // Kartki krajowe w dalszym ci^gu Kartek Politycznych. II reminiscencje z prasy wilenskiej 1906—1913. Wilno, 1913. S. 81.
23 Падрабязней гл.: Szpoper D. Sukcesorzy Wielkiego Ksi^stwa. Mysl polityczna i dzialalnosc konserwatystöw polskich na ziemiach litewsko-bialoruskich w latach 1904—1939. Gdansk, 1999. S. 3—114.
Русі, якая захоўвала лаяльнасць з мэтай узмацнення дзяржавы, а тым самым — паляпшэння дабрабыту Краю. За гэтымі дзеяннямі хавалася таксама сімпатыя да манархічнага ладу і боязь далейшых сацыяльных перамен. Створаны праз год Польскі саюз грамадскай працы ў Літве і Беларусі асноўнай сваёй мэтай лічыў развіццё краёвай ідэі і працу «ля асноў» з мэтай аб’яднання «пасвараных плямён» гістарычнай Літвы. У асяродку краёўцаў не знаходзілі прызнання наплываючыя з Полыпчы пастулаты нацыянальных дэмакратаў аб неабходнасці стварэння польскай нацыянальнай дзяржавы. Кансерватары мелі ў той час адрозны палітычны погляд. На іх думку, існаванне нацыі не абавязкова было звязана з наяўнасцю ўласнай дзяржавы.
Пазіцыя краёўцаў была акцэнтавана ў I Дзяржаўнай думе. Праявай падзелу паміж польскімі дэпутатамі з Каралеўства Польскага і з Літвы ды Беларусі і перавагі краёвай ідэі над нацыянальнай была адмова паслоў з Літвы, Беларусі і Украіны ўступіць у Польскае кола24. Яны ўвайшлі ў склад асобнага Краёвага кола (якое таксама называлі Тэрытарыяльным). 3 аднаго боку, такі падыход быў прадыктаваны страхам перад стратай магчымасці прадстаўляць інтарэсы Паўночна-Заходняга краю і сваіх выбаршчыкаў, сярод якіх, апрача палякаў, было таксама беларускае, літоўскае і ўкраінскае насельніцтва. 3 другога боку, дэпутаты не жадалі дапускаць прадстаўнікоў Каралеўства Польскага да вырашэння праблем Краю, бо не давяралі ім і не верылі, што яны разумеюць яго спецыфіку і патрэбы. Сябры Краёвага кола толькі некалькі разоў удзельнічалі ў супольных з прадстаўнікамі Польскага кола нарадах. Толькі ў пазнейшы перыяд адбылося збліжэнне паміж «крэсавякамі» і «кангрэсавякамі»26.
Кансерватыўны рух скампраметаваў сябе ўдзелам землеўласнікаў у адкрыцці помніка Кацярыне II у Вільні ў 1904 г. Хоць прысутныя пры гэтым Канстанцін Скірмунт, Аляксандр Мэйштовіч, Антоній і Юзаф Тышкевічы былі абвінавачаныя і названыя «кацярынажамі», яны, аднак, прызналі сваю пазіцыю правільнай і прадыктаванай польскімі дзяржаўнымі інтарэсамі ў Літве і Беларусі26. Іх удзел у гэтай неадназначнай падзеі сведчыць пра тое, як моцна частка мясцовай эліты не верыла ў якія-небудзь хуткія палітычныя перамены ў гэтай частцы Еўропы. Толькі адрачэнне ад трона імператара Мікалая II выклікала адыход ад лаяльнасці і прымусіла кансерватараў шукаць новыя шляхі.
На першае дзесяцігоддзе XX ст. прыпала актыўнасць дэмакратычнай плыні краёвасці, якая адцясняла кансерватыўнае крыло27. Віленскія дэмакраты былі праціўнікамі пасіўнай палітыкі і лаялізму, выступалі за роўныя правы для гістарычных народаў былога ВКЛ
24 Lukawski Z. Kolo Polskie w rosyjskiej Dumie Panstwowej w latach 1906—1909. Wroclaw, 1967. S. 37.
25 Korwin-Milewski H. Siedemdziesi^t lat wspomnien... S. 226—241.
26 Тамсама. S. 191—193.
27 Solak Z. Mi^dzy Polsk^ a Litwa. Zycie i dzialalnosc Michala Römera 1880—1920. Krakow, 2004. S. 59—148.
Раздзел II. Дзейнасць палітычных груповак на беларускіх землях...79 на мову і культуру, а таксама выступалі за наданне ім культурніцкай аўтаноміі. Міхал Ромер, прадстаўнік дэмакратычнага крыла краёвага руху, у склад традыцыйных народаў гістарычнай Літвы залічваў «літоўскіх» палякаў, беларусаў і літоўцаў. Астатнія народы — расійцы (у тым ліку стараверы), татары (нашчадкі татарскіх ваеннапалонных, паселеных у Троцкім павеце), немцы і яўрэі, — паводле яго меркавання, з’яўляліся чужым, прышлым элементам28. Такія адносіны да яўрэяў, якія насялялі Літву і Беларусь на працягу стагоддзяў, вынікалі галоўным чынам з глыбокай ізаляцыі гэтай групы. Яны не паддаваліся асіміляцыйным працэсам, як у Каралеўстве Польскім ці ў Галіччыне, a таксама не падлягалі ўплывам расійскай культуры, нягледзячы на тое, што карысталіся расійскай мовай. Такая сітуацыя, на думку М. Ромера, прыводзіла да таго, што, з аднаго боку, яўрэі трацілі сувязі з краінай, у якой жылі, а з другога — іх уласнае культурніцкае і рэлігійнае адчужэнне прыспешвала развіццё яўрэйскага руху29. Толькі перад самым выбухам сусветнай вайны з’явілася маладзейшае пакаленне яўрэйскай віленскай інтэлігенцыі, і ў асяродку краёўцаў апынуліся публіцыст Ілля Ром і яго брат, вядомы хірург Юрый Ром, Майсей Бромсан, публіцыст Урыя Кацэнэлебоген, пісьменнік Самюэль Чорны, адвакат Юзаф Чэрніхаў, які пазней быў абаронцам Беларускай сялянска-работніцкай грамады ў судзе. Яны трактавалі гістарычную Літву не як расійскую правінцыю, а як свой уласны край і стараліся распачаць дыялог на аснове краёвасці з прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцей30. Праграма віленскіх дэмакратаў была настолькі прыцягальнай для шматлікіх нацыянальных груп, што да краёвага руху далучыліся таксама беларускія дзеячы (Іван і Антон Луцкевічы, публіцыст Вацлаў Ластоўскі), літоўскія (юрыст і сакратар літоўскай фракцыі ў Думе Міколас Сляжавічус, юрыст і публіцыст Міколас Біржышка), расійскія (інжынер Іван Прозараў).
Краёвая ідэя віленскіх дэмакратаў таксама прапагандавалася віленскімі масонскімі ложамі. У1910 г. Ромер і браты Луцкевічы сабралі неабходную колькасць людзей для стварэння ў Вільні першай масонскай ложы пад назвай «Адзінства». Праз два гады пасля гэтага з яе вылучылася новая ложа — «Літва» начале з М. Ромерам, аў кастрычніку 1914 г. была створана ложа «Беларусь»31. Нягледзячы на назвы, што нагадвалі пра тэрыторыі, усе ложы мелі наднацыянальны характар. На пасяджэннях віленскіх ложаў сустракаліся прадстаўнікі польскага руху: адвакат Браніслаў Кшыжаноўскі, юрыст Вітольд Абрамовіч, купец Зыгмунт Нагродскі, лекар Людвік Чаркоўскі, інжынер Аляксандр Заштаўт — у 1918 г. адзін з заснавальнікаў Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы і Беларусі, а таксама банкаўскі чыноўнік Казімір Астахевіч і Ян Пілсудскі;
28 Römer М. Litwa. Studyum о odrodzeniu narodu litewskiego. Lwow, 1908. S. 26—27.
29 Sawicki J. Michal Römer a problemy narodowosciowe na ziemiach bylego Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. Torun, 1998. S. 86.
30 Solak Z. Mi^dzy Polskq a Litwa... S. 137—138.
31 Латышонак A. Беларусы i масоны // Латышонак А. Нацыянальнасьць — Беларус... С. 465—469 (2-е выд. — с. 521—525).
беларускага: I. Луцкевіч, А. Луцкевіч, Іван Краскоўскі32, Дамінік Сямашка; літоўскага: Міколас Біржышка, сацыял-дэмакрат Вацлавас Бельскіс, Юргіс Шаўліс, Ёнас Вілейшыс, Міколас Сляжавічус, Пеліксас Бугалішкіс і юрыст Андрыюс Булотас; яўрэйскага: Юрый Ром, Майсей Бромсан, а таксама расійскага: Іван Прозараў33. Разам яны крытыкавалі ўнутраную палітыку двух апошніх расійскіх манархаў—Аляксандра III і Мікалая II, непакоячыся, што яна прывядзе да рэвалюцыі. Галоўнай палітычнай мэтай віленскіх масонаў была ліквідацыя самадзяржаўя і ўвядзенне парламенцкай сістэмы, заснаванай на прынцыпах дэмакратьгі і лібералізму. Ложы «Беларусь» і «Літва» збіраліся разам, бо поўнае аддзяленне першай планавалася на 1915 год, дачаго з прычыны распачатай вайны не дайшло. Масонскія ложы дзейнічалі таксама ў Віцебску і Менскў. У іх уваходзілі выдатныя дзеячы, што працавалі для развіцця культуры ўласных народаў, злучаныя, аднак, думкамі пра супольнасць Краю і яго шматэтнічнай спадчыны, а таксама клопатамі пра будучыню.
У студзені 1913 г. расійскія ложы вырашылі аддзяліцца ад ложы «Вялікі Усход Францыі» і стварыцьуласную масонскую арганізацьпо пад назвай «Вялікі Усход народаў Расіі». Яна трапіла пад кантроль братоў, якія адначасова былі сябрамі агульнарасійскай Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі. Першаснай мэтай для іх былі інтарэсы Расіі. Яны дэкларавалі стварэнне федэрацыі народаў Расіі, але выступалі супраць аўтаноміі гістарычнай Літвы. У адказ на гэта частка польскіх дзеячаў, у тым ліку Ян Пілсудскі, 3. Нагродскі, Б. Кшыжаноўскі і В. Абрамовіч, пакінула віленскую ложу і перайшла ў ложы Каралеўства Польскага. Дзейнасць віленскіх масонаў працягваў Ю. Шаўліс. 3 рэштак трох віленскіх ложаў ён стварыў «Вялікі Усход Літвы і Беларусі», а яе браты дэкларавалі поўнае аддзяленне ад «Вялікага Усходу народаў Расіі». Аднак вайна зрабіла болып выразнымі спрэчкі паміж самімі віленскімі масонамі, якія хоць і гаварылі пра братэрства народаў, што засялялі Край, але адначасова былі вельмі актыўнымі дзеячамі ўласных нацыянальных рухаў, а пазней — прыхільнікамі стварэння ўласных дзяржаў. На гэтай глебе дайшло да падзелу паміж Луцкевічамі і Ю. Шаўлісам, які ўрэшце рэшт вырашыў далучыцца да прыхільнікаў стварэння літоўскай дзяржавы ў яе этнічных межах.
Браты Луцкевічы былі вельмі адданымі краёвай ідэі і перакананымі прыхільнікамі адзінства Літвы і Беларусі. 3 палякамі і літоўцамі іх збліжала шляхецкае каталіцкае выхаванне34. Іх поглядам адпавядалі асноўныя пастулаты краёвасці: роўнасць, братэрства, абавязак перад Краем і перад яго шматнацыянальным жыхарствам. На парозе
32 М. Ромер лічыў I. Краскоўскага прадстаўніком расійскага руху, пра што пісаў у сваім дзённіку 4 (17) сакавіка 1915 г. Гл.: Смалянчук А. Адраджэнне вольнага мулярства на беларускіх і літоўскіх землях на пачатку XX ст. Ц Вольныя муляры ў беларускай гісторыі, канец XVHI — пачатак XIX ст. / Рэд. А. Смалянчук. Вільня, 2005. С. 181.
33 Тамсама. С. 157—244.
34 Янушкевіч Я. За архіўным парогам. Веларуская літаратура XIX—XX стагоддзяў у святле архіўных пошукаў. Мінск, 2002. С. 124—132.
Раздзел II. Дзейнасць палітычных груповак на беларускіх землях...81 сусветнай вайны галоўным ворагам яны лічылі адэптаў узнікаючых нацыяналізмаў — палякаў, якія атаясамлялі сябе з Польшчай, а не з гістарычнай Літвой, яўрэяў, што шукалі апірышча ў Палесціне, прыезджых расійцаў, а таксама тых беларусаў, якія, пераймаючы расійскую культуру, ідэнтыфікавалі сябе з Расіяй і расійцамі35. Яны яшчэ не бачылі ў той час пагрозы з боку літоўскага нацыянальнага руху, які хутка не пакінуў каменя на камені ад галоўнай ініцыятывы Луцкевічаў — ідэі аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага.
Толькі ў 1916—1917 гг. у змененай палітычнай сітуацыі нацыянальныя плыні здолелі перамагчы краёўцаў. Канцэпцыя грамадзянскай нацыі ў разуменні краёўцаў у тагачасных умовах аказалася ўтопіяй і не вытрымала канкурэнцыі з нацыянальнымі ідэалогіямі асобных народаў. Падчас Першай сусветнай вайны большасць літоўскіх і беларускіх палякаў, якія яшчэ нядаўна сімпатызавалі краёвасці, выбралі польскі нацыянальны рух. Да беларусаў далучыліся нешматлікія з іх, у тым ліку Эдвард Вайніловіч, Казімір Шафнагель і Раман Скірмунт, пра якога Іпаліт Корвін-Мілеўскі пісаў як пра выключна здольнага аратара, «нібы беларуса польскай культуры»36. М. Ромер канчаткова выказаўся за нацыянальны літоўскі рух, хоць раней у якасці жаўнера польскіх легіёнаў пакінуў прыгожы след у баях за незалежнасць Полыпчы. Браты Луцкевічы, кіраўнікі беларускага нацыянальнага руху, з цяжкасцю прымалі неабходнасць пазбаўлення ад краёвай ідэі, не даючы веры, што перамогу атрымаюць нацыянальныя рухі ў нацыяналістычным, а не ў краёвым разуменні. Іван памёр у жніўні 1919 г. на парозе перамен, і мы не ведаем, як выглядала б эвалюцыя яго перакананняў. Антон Луцкевіч застаўся верны краёвым ідэям, хоць свой светапогляд стараўся дастасаваць да зменлівых палітычных умоў. У якасці прэм’ера Беларускай Народнай Рэспублікі ён верыўу магчымасць раўнапраўнага аб’яднання з суседнімі нацыямі наўмовах дзяржаўнай федэрацыі. Варта дапусціць, што ён назаўсёды застаўся прыхільнікам краёвасці і рамантычнага разумення «братэрства народаў».
На думку А. Смаленчука, ангажаванасць беларускіх нацыянальных дзеячаў у краёвасць стала прычынай таго, што краёвая ідэя ў 1912— 1915 гг. стала часткай беларускай нацыянальнай ідэі37. Тут, аднак, варта падкрэсліць, што элементам яе быў і «заходнерусізм», які таксама можна разглядаць як своеасаблівую краёвасць, толькі скіраваную ў супрацьлеглы бок. Краёвасць у падачы віленскіх дэмакратаў выключала з ліку нацый гістарычнай Літвы расійцаў і падкрэслівала ролю польскай культуры. У той жа час ідэолагі «заходнерусізму» выключалі з ліку гістарычных народаў Паўночна-Заходняга краю палякаў, лічылі іх чужымі з гледзішча кулыуры і адводзілі першую ролю рускай культуры. Пры гэтым выкарыстоўваліся розныя назвы, хоць абшар гістарычнай Літвы краёўцаў і Краю ў разуменні «заходнерусізму» амаль супадалі
35 Новіна А. Краёвае становішчэ / Рэд. А. Смалянчук//Спадчына. 1996. № 1. С. 48—52.
36 Korwin-Milewski Н. Siedemdziesiqt lat wspomnien... S. 241.
37 Смалянчук A. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй... С. 369.
ў гістарычнва-геатрафічным сэнсе. Абодва кірункі мелі ўплыў на светапогляд беларусаў. «Заходнерусізм» уплываў перадусім на беларусаў праваслаўнага веравызнання, падбіваючы іх верыць, што яны ўтвараюць адзіную супольнасць з праваслаўнымі ўкраінцамі і расійцамі. Погляды віленскіх краёўцаў аказвалі ўплыў перадусім на каталікоў-беларусаў, ствараючы культурную салідарнасць з літоўцамі і палякамі. Варта звярнуць увагу на тое, што ў кожнай з гэтых трыяд існавалі па два так званыя плебейскія народы — беларусы і літоўцы альбо беларусы і ўкраінцы, a таксама па адным гістарычным народзе — палякі або расійцы, якія ў розныя перыяды дамінавалі над іншымі культурна і палітычна. Хоць абедзве ідэалогіі былі адрасаваныя розным канфесійным колам, аіульнай групай для іх былі беларусы. I нічога дзіўнага, што абедзве краёвыя ідэі паўплывалі на фармаванне беларускай нацыянальнай ідэі.
2.3 Нацыянальныя рухі: літоўскі і ўкраінскі
3 80-х гг. XIX ст. абшары Літвы, асабліва Жамойць, былі ахопленыя літоўскім культурніцкім рухам. На пераломе стагоддзяў актыўнасць на гэтай ніве перарасла ў палітычны рух, які дасягаў у тым ліку Вільні і Віленшчыны, хоць літоўцы сярод беларускамоўнага і польскамоўнага насельніцтва гэтай губерні складалі меншасць. На пачатку XX ст. літоўскі нацыянальны рух дзяліўся на тры плыні: нацыянальна-дэмакратычную, клерыкальную і сацыял-дэмакратычную38. У сакавіку 1883 г. намаганнямі лекара і аматара гісторыі Ёнаса Басанавічуса на літоўскай мове быў надрукаваны першы нумар газеты «Ausra» («Ранішняя зорка»), Яе адраджэнскі кірунак працягваў затым «Varpas» («Звон»), У 1902 г. сярод прыхільнікаў перыядычнага выдання з’явілася ідэя арганізаваць Літоўскую дэмакратычную партыю (Lietuvos demokraty parti ja). Да галоўных яе ідэй належалі праца дзеля развіцця літоўскай нацыянальнай культуры, а таксама дамаганне палітычнай і нацыянальнай незалежнасці Літвы. У 1904 г. узнікла Партыя літоўскіх хрысціянскіх дэмакратаў (Lietuvos krikscionin, demokraty partija) клерыкальнага характару, якая за аснову сваёй дзейнасці абрала энцыкліку папы Льва XIII «Rerum Novarum». Прыхільнікі гэтай партыі разлічвалі на развіццё літоўскага патрыятызму, літуанізацыю Каталіцкага касцёла, абмежаванне дамінантных у ім польскіх уплываў, а таксама абарону ад праваслаўя. Трэці накірунак — сацыял-дэмакратычны — з’явіўся на некалькі гадоў раней. У 1896 г. яго прыхільнікі абвясцілі праграму Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі (ЛСДП), якая грунтавалася на агульных сацыялістычных прынцыпах, найбольш пераймаючы з праграм нямецкіх і аўстрыйскіх сацыял-дэмакратаў. Апрача распрацаванай сацыяльнай праграмы, да ліку асноўных пастулатаў літоўскай сацыял-дэмакратыі адносілася стварэнне самастойнай дэмакратычнай рэспублікі, складзенай на аснове свабоднай федэрацыі з Літвы,
38 Lossowski Р Litwa. Warszawa, 2001. S. 13—43; Römer M. Litwa... S. 264—216; Wasilewski L. Litwa i Biaiorus... S. 155—187.
Полыпчы, Латвіі, Белай Русі і Русі (Украіны). Гэты саюз павінен быў абапірацца на супольныя інтарэсы рабочага класа і змаганне з прыгнётам, а разам з тым пазбягаў тэрарыстычных метадаў39.
21—22 лістапада 1905 г. (4—5 снежня паводле новага стылю) у Вільні адбыўся нацыянальны кангрэс. Сабралася каля дзвюх тысяч прадстаўнікоўусіх палітычных плыняў, сярод якіх былі асобы з Вялікай Літвы (што была ў складзе Расіі) і з Малой Літвы (знаходзілася ў складзе Прусіі), а таксама літоўцы з глыбіні Расіі. Усіх іх аб’ядноўвала нацыянальная ідэя і імкненне да нацыянальнага адзінства. Удзельнікі сустрэчы абвясцілі пастулаты аўтаноміі для Літвы і стварэння Дзяржаўнага Сойма ў Вільні. Прынятая ўдзельнікамі форуму рэзалюцыя дэкларавала:
Аўтаномная Літва павінна быць складзеная з сучаснай этнаграфічнай Літвы ў якасці ядра, а таксама тых прылеглых тэрыторый, якіх да яе прыцягваюць эканамічныя, культурныя, нацыянальныя альбо іншыя прычыны і жыхары якіх выкажуцца на карысць гэтага шляхам плебісцыту40.
Больш падрабязна межы гэтага абшару былі акрэсленыя ў мемарандуме, накіраваным на пачатку лістапада 1905 г. літоўскімі нацыяналдэмакратамі на імя Сяргея Вітэ:
Літоўцы, прызнаючы, што населеная імі тэрыторыя з даўніхчасоў ахоплівае так званыя літоўскія іуберні Паўночна-Заходняга краю — Віленскую, Ковенскую, Гарадзенскую, частку Курляндскай і ўваходзячую ад часоў Венскага кангрэса ў склад Каралеўства Польскага Сувалкаўскую губерню, лічаць іх з этнічнага пункту гледжання літоўскімі, а пражываючых сярод літоўцаў у гэтых губернях палякаў, расійцаў, яўрэяў і іншых ггрызнаюць пазнейшымі перасяленцамі, беларусаў жа — славянізаванымі літоўцамі, якія дагэтуль насяляюць вёскі з літоўскімі назвамі і літоўскай архітэктурай41.
Далей у гэтым дакуменце ўтрымліваліся пажаданні атрымання аўтаноміі з устаноўчым Соймам у Вільні, а таксама доступу да дзяржаўных і грамадскіх устаноў для этнічных літоўцаў. Меркавалася прызнанне правоў для іншых нацыянальнасцей, аднак з умовай, што яны не будуць супраціўляцца выкарыстанню літоўскай мовы і замахвацца на палітычную свабоду, а таксама на рымска-каталіцкае веравызнанне літоўцаў. У выпадку атрымання Каралеўствам Польскім аўтаноміі літоўцы дамагаліся выключэння з яго межаў Сувалкаўскай губерні і далучэння яе да Літвы. У якасці аргумента ў гэтай справе яны падавалі тое, што гэты абшар населены літоўцамі, а таксама «што яна належала да Літвы падчас першага падзелу літоўска-польскай Рэчы Паспалітай»42.
39 Römer М. Litwa... S. 274.
40 Wasilewski L. Litwa i Bialorus... S. 214.
41 Тамсама.
42 Тамсама. S. 215.
У жніўні 1906 г. у віры рэвалюцыйных падзей ЛСДП выпрацавала сваю праграму. У ёй аказаліся пастулаты ператварэння расійскай дзяржавы ў дэмакратычную рэспубліку, заснаваную на рэальнай уладзе народа, а таксама прызнання палітычнай аўтаноміі этнаграфічнай Літвы. Пад гэтым паняццем разумелася ўся Ковенская губерня, Віленская без усходніх паветаў, Сувалкаўская губерня без паўднёвай часткі, кавалак Гарадзенскай губерні і кавалкі Курляндыі. Правы іншых нацыянальнасцей Літвы павінны былі быць абароненыя асноўнымі дакументамі. Гэтыя патрабаванні былі паўтораныя таксама напярэдадні Першай сусветнай вайны на чэрвеньскім з’ездзе партыі ў 1914 г.43.
У 80-я гг. XIX ст. актывізаваўся таксама ўкраінскі нацыянальны рух. Вялікую ролю ў развіцці гістарычнай свядомасці жыхароў як Прыдняпроўя, так і Галіччыне адыграў гісторык Міхайла Грушэўскі. Рэвалюцыйная ўкраінская партыя (РУП), створаная ў 1900 г., мела прыхільнікаў галоўным чынам сярод мяшчанства і студэнтаў. Нацыянальныя лозунгі партыя звязвала з неабходнасцю сацыяльнай рэвалюцыі. У 1902 г. ад яе аддзяліліся скрайнія радыкалы, якія ўтварылі Народную ўкраінскую партыю, якая, аднак, не карысталася вялікім уплывам. Рэвалюцыйная фракцыя РУП у 1905 г. аб’ядналася з Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыяй, стварыўшы аўтаномную секцыю, што старалася актыўна дзейнічаць на тэрыторыі Украіны як Украінскі сацыял-дэмакратьічны саюз. Пасля гэтых перамен РУП ператварылася ва Украінскую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю, прыхільнікамі якой былі галоўным чынам інтэлігенты. У 1904 г. у Кіеве былі створаныя дзве нацыянальныя групоўкі: Украінская дэмакратычная партыя і Украінская радыкальная партыя, якія стаялі на ліберальных пазіцыях. Абедзве партьгі выказваліся за пераўтварэнне Расіі ў канстытуцыйную манархію, якая б прадугледжвала аўтаномію Украіны, а таксама за правядзенне сацыяльных рэформаў на аснове праграм партый левага кірунку44.
Значна лепшыя ўмовы для развіцця ўкраінскай культуры мела насельніцтва Галіччыны, якая ўваходзіла ў склад Аўстра-Венгерскай манархіі. Там ствараліся ўкраінскія навуковыя і культурніцкія арганізацыі, існавала магчымасць друку на ўкраінскай мове. Новыя магчымасці з’явіліся пасля 1897 г., калі Галіччына атрымала аўтаномію, хоць улада ў правінцыі і перайшла ў польскія рукі, а выбарчая сістэма ў Краёвы Сойм абмяжоўвала правы ўкраінцаў. Найбольш моцнай украінскай групоўкай у Аўстра-Венгрыі была створаная ў 1899 г. Украінская нацыянальна-дэмакратычная партыя, якая дамагалася аўтаноміі ўкраінскіх земляў у габсбургскай манархіі45.
Такая актыўная ўкраінская палітычная і культурніцкая дзейнасць перад Першай сусветнай вайной амаль не мела шанцаў на развіццё, як
43 Lossowski Р Litwa... S. 27, 31—32.
44 Сарбей В. Г. Національне відродження Украінн. Т. 9. Кнів, 1999. С. 255—262, 292—294; Hrycak J. Historia Ukrainy 1772—1999. Narodziny nowoczesnego narodu. Lublin, 2000. S. 100—106.
45 Chojnowski A. Ukraina. Warszawa, 1997. S. 22—23.
я ўжо адзначала, на тэрыторыі Палесся і паўднёвага Падляшша, якія лічыліся беларуска-ўкраінскім моўным памежжам. Гэтую сітуацыю ў 1912 г. Леан Васілеўскі ацэньваў наступным чынам:
У краінцы ў Літве і Белай Русі, што насяляюць частку Гарадзенскай і Менскай губерняў, да сёння складаюць сыры этнаграфічны матэрыял, які нічым — акрамя мовы — не выказвае сваёй асаблівасці. Бракуе ім нават пачуцця сувязі з рэштай украінскага племені, а ўкраінскі нацыянальна-культурны рух, такі жывы апошнім часам у іншых мясцовасцях, на літоўскіх украінцаў не аказвае ніякага ўплыву. У сваю чаргу, тут моцныя польскія ўплывы на захадзе і беларускія — на поўначы і ўсходзе. Калі нацыянальныя ўкраінскія выданні з Кіева мясцоваму насельніцтву цалкам невядомыя, беларуская «Наша Ніва» і польскія выданні знаходзяць тут чытачоў. Адзінай іграявай «пісьменнасці» (калі так можна выказацца) на мове літоўскіх украінцаў быў выдадзены ў 1906 г. «Лемантар» на паляшуцкім дыялекце46, выдадзены польскімі культурнымі дзеячамі на Піншчыне. Поўная адсутнасць мясцовай украінскай інтэлігенцыі стала прычынай таго, што не існавала нейкай працы ў кірунку развіцця самасвядомасці ў гэтага адгалінавання ўкраінцаў, якое з’яўляецца найбольш культурна адсталай часткай насельніцтва Літвы і Белай Русі. Асабліва гэта датычыць пінчукоў47.
Распаўсюджванне згаданага Л. Васілеўскім «Лемантара» было праявай асветніцкай дзейнасці сярод паляшуцкага насельніцтва, аднак гэтая дзейнасць была накіраваная супраць украінскай нацыянальнай ідэі.
2.4 Беларускі нацыянальны рух
Пачаткі беларускага нацыянальнага руху, а таксама беларускай нацыянальнай ідэі звязаныя з народніцкім рухам, які прыцягваў моладзь, што навучалася ў Пецярбургу, Маскве і Юр’еве. Амаль 70% асоб з 469 жыхароў Беларусі, што ў 1870—1884 гг. прайшлі праз допыты за палітычную дзейнасць, паходзіла з «разначыннай» інтэлігенцыі, рэшта належала да шляхты48. Беларусы былі сябрамі народніцкіх гурткоў у Менску, Магілёве, Віцебску, Вільні, Пінску, Слуцку, Горадні і Беластоку. I хоць галоўным пытаннем заставалася праблема сацыяльных перамен, многія з гэтых гурткоў мелі нацыянальны характар — польскі альбо расійскі. Скіраванасць моладзі ў напрамку польскіх альбо расійскіх нацыянальных ідэй заўважыў яшчэ ў 1870-я гг. Ян Гласка (1855—1881) з Віцебскай губерні, студэнт Медычна-хірургічнай акадэміі ў Пецярбургу, сябра беларуска-польскага зямляцтва, адзін з заснавальнікаў першага
46 У той час заходнепалескі дыялект залічвалі да дыялектаў украінскай мовы. Тым не менш на гэтым дыялекце быў апублікаваны ў 1863 г. першы навачасны нарыс гісторьгі Беларусі. Гл.: Латышонак А. Гутарка «царкоўнага старасты Янкі» з «Яськам гаспадаром з-пад Вільні» Ц Дзеяслоў. 2004. № 9 (2). С. 196—198.
47 Wasilewski L. Litwa і Bialorus... S. 295—296.
48 Лосннскнй Н. Б. Революцнонно-народнпческое двнженне... С. 21.
польскага сацыялістычнага асяродка ў Пецярбуріу. У адным са сваіх лістоў ён звяртаўся менавіта
да тых таварышаў па перакананнях з ліку мясцовых жыхароў наконт таго, каб не пераходзілі, як да гэтага часу здаралася, да Велікаросіі альбо не далучаліся да палякаў, пакідаючы Беларусь на волю лёсу, а толькі заставаліся на месцы. Бо, ведаючы мясцовы дыялект і мясцовыя ўмовы, яны маглі б дзейнічаць больш вынікова, чым іншыя49.
Магчыма, гэтыя словы Ян Гласка напісаў пад уплывам роздумаў, што вынікалі з уласнага досведу дзеяча, народжанага на Беларусі, расійскага студэнта і арганізатара польскага палітычнага руху. У любым выпадку яго заўвагі былі прынятыя. Бо ўжо праз некалькі гадоў, на пачатку 80-х гг. XIX ст., у асяродку народнікаў у Пецярбургу быў закладзены беларускі палітычны рух. Беларускія студэнты стварылі адну з нацыянальных фракцый у партыі «Зямля і Воля». Апрача яе, існавалі таксама польская, літоўская і яўрэйская асобныя нацыянальныя фракцыі, якія, аднак, не сустрэлі сімпатыі і разумення ў расійскім руху.
Дата стварэння беларускай фракцыі няпэўная, гэтаксама як і прозвішчы яе заснавальнікаў. Антон Луцкевіч, які яе ініцыятарам лічыў Ігната Грынявіцкага, дапускаў, што партыя была заснаваная перад яго смерцю, а значыць, прыкладна ў 1879 ці ў 1880 г., але дакладна перад 1881 г.60. Грынявіцкі загінуў 1 сакавіка 1881 г. у ажыццёўленым ім тэрарыстычным акце супраць імператара Аляксандра II. Луцкевіч, тлумачачы прычыны стварэння беларускай фракцыі, звяртаў увагу на асобу I. Грынявіцкага, які нарадзіўся і выхоўваўся ў каталіцкім засценку вёскі Малыя Грыневічы каля Бельска-Падляскага, таму
па вызначэнні падпадаў пад уплыў польскай культуры, аднак пачуццё прыналежнасці да беларускага народа было прычынай таго, што не мог цалкам аб’яднацца з польскім грамадствам і шукаў кантактаў таксама ў расійскіх рэвалюцыйных колах. Сябры палякі яго супрацоўніцтва з расійцамі былі гатовыя прызнаць за «нацыянальную здраду» — менавіта таму, што Грынявіцкі як каталік павінен быў быць палякам. Натуральна, лічачы сябе беларусам, аб чым шырэйшае кола наогул мала ведала, Грынявіцкі ў польскіх арганізацыях не пачуваўся ўтульна. He адчуваў сябе ўтульна таксама і сярод расійцаў. I таму, праўдападобна, павінна была паўстаць думка аб неабходнасці стварэння беларускага асяродка ў лоне партыі «Народная Воля»51.
49 Вперёд. 1876. № 44. С. 670—672; цыт. паводле: CzerepicaW Zwiazki rewolucjonistow... S. 51.
50 Luckiewicz A. Narodowolcy—Bialorusini i ich organ <Homon». Przyczynek do ewolucji ideologji politycznej Bialorusinöw w XIX wieku // Pamietnik VI Powszechnego Zjazdu historykow polskich w Wilnie 17—20 wrzesnia 1935 r. T. 1: Referaty. Lwow, 1935. S. 87; беларускамоўная версія: Луцкевіч A. Барацьба за вызваленьне. Вільня—Беласток, 2009. С. 463—464.
51 Luckiewicz A. Narodowolcy — Bialorusini... S. 93—94; Луцкевіч A. Барацьба за вызваленьне... С. 465.
Калі нават Ігнат Грынявіцкі не ўдзельнічаў непасрэдна ў арганізацыі беларускай фракцыі, то ён дакладна быў яе натхняльнікам. 3 моманту яе стварэння беларускія дзеячы пачалі ставіць пытанні, што датычылі ў тым ліку нацыянальнай праблемы і будучыні Беларусі. У 1881 г. быў апублікаваны кароткі тэкст «К белорусской молодёжн», адрасаваны маладому пакаленню як патэнцыйнай беларускай эліце. Невядомыя аўтары тэкстаў у адказ на дэклараваны народнікамі лозунг набліжэння да народа ставілі пытанне «да якога народа?» і ў адказе падкрэслівалі, што маладыя беларусы павінны ангажавацца выключна ў праблемы роднага, беларускага народа. У заяве вельмі выразна праступалі нацыянальныя лозунгі. Аўтары ўказвалі на неабходнасць пачатку палітычнай і сацыяльнай працы сярод беларускага сялянства. Звярталіся яны пры гэтым выключна да беларускай інтэлігенцыі і прызначалі ёй ролю «народных будзіцеляў», робячы яе ў поўнай меры адказнай за нацыянальную будучыню беларусаў. Беларускае насельніцтва характарызавалі як загразлае ў нацыянальным маразме і пазбягаючае ўласнай этнаграфічнай традыцыі. Гэты амаль сыры і пасіўны матэрыял патрабаваў духоўных кіраўнікоў. Апатыя насельніцтва не здзіўляла аўтара, бо справа нацыянальнага адраджэння і стварэнне адукаванага слоя ён разумеў як мэту беларускай інтэлігенцыі, якая была павінна скіраваць сваю дзейнасць на народ як пластычную масу і сфармаваць з яго беларускую эліту. У гэтай працы належала звяртаць увагу на тое, каб паспяхова супраціўляцца ўплывам паланізацыі і русіфікацыі, якім лёгка паддаваліся беларусы, што прабіваліся ў вышэйшыя сацыяльныя слаі. Сябры беларускай фракцыі былі перакананыя ў тым, што рэалізацыя народніцкай праграмы мела б на Беларусі болыпыя шанцы, калі б беларуская моладзь працавала на месцах на карысць беларускага насельніцтва, а не аддавала свае сілы на падтрымку расійцаў і палякаў. Яны прапанавалі стварэнне нечага накшталт беларускай суполкі, «зямляцтва» (белорусское землячеспгво) дэмакратычнага характару з назвай Беларуская Грамада. Выказваліся таксама на тэму дзяржаўнай будучыні Беларусі, якую бачылі як раўнапраўнага ўдзельніка «супольнай федэратыўнай славянскай сям’і»52.
Пастулат нацыянальнай самастойнасці Беларусі быў сфармуляваны ўпершыню годам пазней. Па-за цэнзурай выйшла скіраваная да беларускай інтэлігенцыі брашура пад назвай «Пнсьма о Белорусснн» як пачатак працяглага цыкла. У першым лісце ад 16 снежня 1882 г, аўтар, што хаваўся пад псеўданімам Даніла Баравік, заклікаў да салідарнасці з беларускім народам, да ўзмацнення намаганняў у кірунку яго вывучэння і ўзначалення яго на карысць Айчыны53. 3 кантэксту ліста можна
52 К белоруской молодежн П Публнцнстнка белорусскнх народннков. Нелегальные нздання белорусскнх народннков (1881—1884) / Ред. С. X. Александровпч, Н. С. Александровнч. Мннск, 1983. С. 19—21.
53 Даннла Боровнк. Пнсьма о Белорусснн. Пнсьмо первое, 1882 Ц Тамсама. С. 21—32.
было здагадацца, што пад паняццем «Айчына» ён разумеў Беларусь у рэгіянальным значэнні ў якасці часткі Расіі, асобнай ад яе з пункту гледжання этнаграфіі. У якасці галоўнага метаду нацыянальнай асветы аўтар прапаноўваў арганічную працу з насельніцтвам. Ен ацэньваў таксама ўзровень нацыянальнай кансалідацыі беларусаў, параўноўваючы яе з дасягненнямі на гэтай ніве фінаў, чэхаў і ўкраінцаў. Інтэнсіўныя высілкі на шляху развіцця нацыянальнай свядомасці і стварэння супольнай нацыянальнай культуры Баравік бачыў таксама ў расійцаў і палякаў.
Акрэсленая Данілам Баравіком праграма беларускай фракцыі сутыкнулася з крытычнымі заўвагамі з боку іншага дзеяча «Народнай волі» пад псеўданімам «Шчыры Беларус», якія ён выклаў у артыкуле «Посланне к землякам Белорусам»54. Хоць аўтар падпісваўся як «Шчыры Беларус», аднак ён выступаў не з беларускіх нацыянальных пазіцый, а хутчэй з пазіцый велікарускага народніка-рэвалюцыянера. Зместам паслання было патрабаванне не знішчаць дасягненні партыі расійскіх рэвалюцыянераў. Аўтар вылучаў два кірункі сацыяльнай трансфармацыі ў Расіі ў 1880-х гг.: першы — народнае абуджэнне, другі — ажыўленне інтэлігенцыі і яе вяртанне да народа. Галоўнай мэтай палітычных дзеянняў ён лічыў не рэалізацыю нацыянальных мэт, а вызваленне з-пад уціску абсалютызму і правядзенне сацыяльных рэформаў. Таму папулярны лозунг «Свабода, роўнасць, братэрства», на яго думку, павінен быў выказваць выключна салідарнасць з праграмай, вызначанай расійскай «Народнай Воляй» супраць адзінага ворага, якім з’яўлялася расійскае самадзяржаўе. Адсюль быў толькі крок, каб усе нацыянальныя рухі на тэрыторыі Расіі «Шчыры Беларус» прызнаў бунтамі і здрадай ідэалам народніцтва. Спрабуючы гэтаму перашкодзіць, ён нагадваў, што абавязкам беларускай, літоўскай і польскай фракцый «Народнай Волі» з’яўляецца суаднясенне сябе з агульнай расійскай праграмай. Час для нацыянальнай працы, паводле яго, павінен быў настаць толькі тады, калі будуць дасягнутыя асноўныя сацыяльныя і палітычныя мэты. Таму і ў арганічнай працы аўтар «Паслання» раіў выключна сацыяльна-палітычную адукацыю, накіраваную на абуджэнне сацыяльнай свядомасці, але ніяк не нацыянальнай. Рэалізацыя такіх рэвалюцыйных лозунгаў, на думку «Шчырага Беларуса», павінна была адбывацца ў імя Айчыны — Расіі. Зрэшты, такое разуменне Айчыны падзяляла значная частка тагачасных жыхароў беларускіх земляў, не толькі праваслаўных. Можна дапусціць, што і гэты «Шчыры Беларус» паходзіў з тэрыторыі Беларусі, магчыма, нават Заходняй, на што ўказвала добрае веданне творчасці польскамоўнага Уладзіслава Сыракомлі55.
Пагаршэнне адносін беларускай фракцыі «Народнай Волі» з расійскімі народнікамі і прыхільнымі да іх праграмы народнікамі з Беларусі адбылося пасля выхаду ў Пецярбургу ў 1884 г. першага нумара
54 ІЦнрый Белорус. Посланне к землякам-белорусам, 1884 // Тамсама. С. 33—59.
55 Тамсама. С. 33—59.
расійскамоўнага часопіса «Гоман». Яго выдаўцы, Аляксандр Марчанка і Хаім Ратнер, у праграмным нумары вызначылі мэты і намеры, якія павінны былі паўстаць перад беларускай інтэлігенцыяй народніцкіх перакананняў. Галоўнай мэтай сваёй дзейнасці яны прызналі незалежнасць краіны ў якасці асновы будучага федэратыўнага дзяржаўнага ладу. У той жа час, паводле іх перакананняў, каб беларусы маглі ўступіць у «федэрацыю народаў» на раўнапраўнай аснове, яны павінны быць кансалідаваныя з нацыянальнага пункту гледжання. Аднак такі стан на той час не быў дасягнуты, a
з усіх народнасцей, што ўваходзяць у склад сучаснай Расіі, лёс беларусаў, як вядома, вызначаецца тым, што на іх ужо з даўніх часоў прызвычаіліся глядзець як на нейкі матэрыял для разнастайных эксперыментаў, а не як на жывую народнасць, здольную самастойна распараджацца сабой56.
У якасці прычын тармажэння нацыянальнага развіцця, а нават дэнацыяналізацыі беларусаў А. Марчанка і X. Ратнер называлі польскія і маскоўскія ўплывы. Асабліва негатыўна рэдактары ацэньвалі распараджэнне Мікалая I, выдадзенае ў 1840 г., аб забароне выкарыстання назвы «Беларусь», што было імі акрэслена як спроба «сцерці з зямлі цэлы народ»57. У той жа час яны пераконвалі, што беларускі народ, хоць і ў стане сну, існуе, а значыць беларуская інтэлігенцыя павінна разбудзіць яго нацыянальную свядомасць.
У беларускім народзе, што быў пагружаны ў сон, гоманаўцы ўбачылі вялікую сілу, якую можна было выкарыстаць не толькі ў барацьбе за нацыянальнае адраджэнне, але таксама і за сацыяльныя справы. Праціўнікам перамен у абедзвюх сферах быў царскі абсалютызм.
Нацыянальная свядомасць, — пісалі гоманаўцы, — аднойчы з’явіўшыся, не можа ўжо перапыніцца і, раней ці пазней, павінна выклікаць вызваленчы рух і барацьбу з тым прыгнётам, які так доўта тармазіў развіццё цэлага народа58.
Беларускія народнікі пайшлі нават на крок далей, будучы глыбока перакананымі, што толькі самастойны, кансалідаваны народ можа змагацца за рэалізацыю сацыяльных і палітычных перамен. Выдаўцы «Гомана» стаялі на пазіцыі, што на Беларусі ў першую чаргу павінны быць прадстаўленыя інтарэсы беларусаў, а не чужынцаў. Беларусы павінны ўзяць справы ў свае рукі і дамагчыся палітычнай незалежнасці. Таму ў праграмным маніфесце «Гомана» былі лозунгі, што заклікалі да нацыянальнага адраджэння:
Далоў эксплуатацыю, мы самі жадаем кіраваць сабой! Далоў чужыя рукі, Беларусь павінна быць для беларусаў, а не для чужых элементаў! Досыць
56 Гомон. 1884. № 1 Н Тамсама. С. 60.
57 Тамсама. С. 61.
58 Тамсама.
нам падпарадкоўвацца мацнейшым і чакаць, куды яны нас пакіруюць — направа ці налева!.. Мы самі павінны заваяваць сабе свабоду, не спадзеючыся на іншых!59.
Такім чынам, разам з сацыяльнай праблематыкай у праграме беларускіх народнікаў раўназначнае месца занялі палітычныя патрабаванні.
Неабходнасць стварэння на Беларусі мясцовых рэвалюцыйных груп з беларускімі нацыянальнымі лозунгамі адзначаў таксама перадавы артыкул, змешчаны ў першым нумары «Гомана». На думку яго аўтара, пабудова беларускіх структур, галоўным чынам з удзелам мясцовай беларускай інтэлігенцыі і сялянства, дазволіла б пазбегнуць на Беларусі хаосу пасля звяржэння цара. Гэтая дзейнасць павінна была быць накіравана супраць мясцовых маёмасных слаёў, каб пасля развалу манархіі не дазволіць ім пераняць уладу. Аўтар, аднак, выказваў сумневы, ці здольная на гэта беларуская інтэлігенцыя, якая так лёгка паддаецца культурнай паланізацыі і русіфікацьгі60. На яго думку, паміж сярэднім класам і сялянствам існавала глыбокая прорва:
Нідзе, як вядома, не заўважаецца такой розніцы паміж народам і інтэлігенцыяй, як у Беларусі. Наша інтэлігенцыя паходзіць найчасцей з паразітуючага класа палякаў-землеўласнікаў альбо з бюракратыі. Канфесійная розніца, шляхецкія замашкі і бюракратычнае самаўпраўства тут атрымліваюць асабліва востры характар61.
Хоць сацыяльныя адносіны на Беларусі былі складанымі, аднак гоманаўцы раілі пачаць падрыхтоўку да дзяржаўных і палітычных перамен. Перад беларускай інтэлігенцыяй яны ставілі мэту нацыянальнай кансалідацыі і працы на карысць народа, таму што толькі згуртаваны народ будзе здольны здабыць на Беларусі ўладу пасля падзення манархіі. Жаданы плён павінна было прынесці спалучэнне агульных мэт, што вынікалі з праграмы цэнтральнай партыі «Народная Воля», і мясцовых — вылучаных беларускай фракцыяй. Галоўнай палітычнай задачай беларуская фракцыя лічыла прапаганду ідэі палітычнай аўтаноміі не толькі ў дзяржаўным значэнні, але таксама як нацыянальнай суверэннасці. Для гэтага меркавалася працаваць на карысць фармавання свядомай беларускай нацыі, якая будзе мець права заняць раўназначнае месца сярод іншых народаў, што ўжо пачалі інтэгравацца, і ў якасці роўнага партнёра расійцаў і ўкраінцаў у расійскай федэрацыі. Звярталася таксама ўвага на неабходнасць стварэння такіх абставін, каб магла развівацца беларуская мова і можна было закласці аснову для пабудовы беларускай нацыянальнай і гістарычнай свядомасці. Праца ад асноў, класавая салідарнасць і кансалідацыя вакол нацыянальнай
59 Гомон. 1884. №1...С. 61.
60 Гомон. № 2. 15.11.1884 // Тамсама. С. 81—122.
61 Тамсама. С. 85—86.
ідэі, паводле пераканання гоманаўцаў, павінны былі зрабіць магчымым існаванне Беларусі як палітычнай адзінкі.
Рэдактары «Гомана» супрацыіастаўлялі сябе папулярным меркаванням, што выказваліся расійскімі народнікамі, аб неіснаванні беларускага народа. Верхаводзіў у гэтым агульнарасійскі кіраўнік «Народнай Волі» Леў Ціхаміраў, які ў будучыні зойме месца сярод ідэолагаў рускага нацыяналізму. Зрэшты, гэты погляд быў блізкі і іншым расійскім палітычным групоўкам. Падзялялі яго досыць шырока і ў навуковым свеце. Хоць і адзначалася адметнасць беларускай мовы, але ажно да 1918 г. яна класіфікавалася расійскімі навукоўцамі як расійскі дыялект. Нярэдка канстатавалася, што беларускаму насельніцтву «для дабра краіны было б лепш застацца пад уплывам якой-небудзь пэўнай культурнай групы народнасці Расіі»62. Пад гэтым апошнім сцверджаннем найчасцей разумелася расійская культура. Беларускія народнікі, аднак, не пагаджаліся з такім пунктам гледжання. Яны падкрэслівалі, што, акрамя сувязяў з суседзямі, інтарэсы беларускага народа адрозніваюцца ад мэт велікаросаў і палякаў:
Ён [беларускі народ. — Д. МД да гэтага часу, нягледзячы на працяглы ўплыў велікаросаў, называе іх «маскалямі» і адчувае вялікую розніцу паміж сабой і імі. Халоднасць натуры і практычная адвага велікаросаў рабілі іх падазронымі ў вачах дабрадушна-недаверлівага беларуса, заўсёды гатовымі яго абысці. Такая ж, калі не большая, падазронасць назіраецца і ў адносінах да палякаў. У большасці выпадкаў беларус са словам «паляк» атаясамлівае пана і прыгоннае права, якое так моцна душыла бедных «хлопаў». Справа ў тым, што амаль усе памешчыкі Беларусі паводле культурных звычак і рэлігй — палякі, а вядома, наколькі вялікая нянавісць народа да паноў увогуле. Такім чынам, нацыянальныя адрозненні ўзмацняюцца эканамічным антаганізмам, з якім звязаныя ўспаміны пра «прыгон» — прыгоннае права. Што датычыць рэлігійных адрозненняў, то тут яны настолькі слабыя, што пра іх не варта гаварыць. Рэлігійная цярпімасць развітая тут да індэферэнтнасці. Вядома, што беларускія сяляне аднолькава ахвотна наведваюць як царкву, так і касцёл, без нейкай перавагі аднаго над другім.
У эканамічных адносінах Беларусь таксама дэманструе шмат арыгінальнага, чаго мы не можам сустрэць ні ў Велікаросіі, ні ў Полыпчы, ні нават у Маларосіі. У кожным павеце тут можна пабачыць сумесь чыншавых формаў уладання з патрыярхальна-абшчынным. Дарэмна гавораць, што абшчына тут канчаткова заняпала; у болыпасці выпадкаў яна, вядома, разбурылася, аднак існуюць паселішчы, дзе і сёння яшчэ час ад часу адбываюцца генеральныя перадзелы мірской зямлі і лугоў. Апошнія праз моцную мясцовую этнаграфічную традыцыю амаль заўсёды падлягаюць перадзелам. Увогуле абшчынныя схільнасці яшчэ надзвычай жывыя сярод народа, і яго эканамічныя ідэалы, схільнасці да «міру» моцна прасякнутыя духам калектывізму. Разбурэнне абіпчыны назіраецца толькі ў больш-менш буйных цэнтрах і бліжэй да захаду — да Полынчы. Д а ўсяго гэтага варта дадаць, што
Беларусь мае сваю ўласную мову, якая, на думку дасведчаных філолагаў, утрымлівае шмат цікавага, напрыклад, рэшткі найбольш захаванай чыстай славянскай гаворкі (Сразнеўскі). Утрыраваная шляхецка-бюракратычнай інтэлігенцыяй, якая ўсё яшчэ глядзіць на народ пагардлівым вокам, гэтая мова здаецца вельмі грубай, але варта ўважліва паслухаць вясковых гаваруноў, каб убачыць, наколькі беларуская мова выразная. Беларуская мова з часам можа атрымаць такія ж правы, як і ўкраінская. Развіццё мовы, натуральна, справа будучыні, калі сама Беларусь колькі-небудзь паўстане духам, а гэта будзе залежаць галоўным чынам ад яе эканамічнага развіцця. Клопат пра мову мы пакінем аматарам — беларусам.
Усе гэтыя асаблівасці даюць Беларусі права на аўтаномную федэратыўную самастойнасць у сям’і іншых народаў Расіі ў будучыні, самастойнасць, на якую вельмі абгрунтавана прэтэндуе, напрыклад, Маларосія63.
У развагах гоманаўцаў характэрным было яіпчэ іх стаўленне да беларускіх яўрэяў. Паколькі яўрэі жылі на Беларусі спрадвеку, то беларусы трактавалі іх як «сваіх», у адрозненне ад палякаў і расійцаў, якіх лічылі «чужымі». Сведчаннем таго, што беларускае насельніцтва болып давярае яўрэям, чым «кулакам»-велікаросам альбо «панам»-палякам, павінна служыць колькасць заключаных імі здзелак з прадстаўнікамі гэтых груп. Рэдактары газеты вылучалі сярод яўрэйства два слаі: беднату і «кулакоў». Салідарнасць беларусаў з яўрэямі датычыла, аднак, толькі першага з іх. Другі, багаты — паводле іх пераканання — пільна бараніў доступ да рамяства, не дазваляючы зарабляць не толькі беларускім сялянам, але таксама і сваім яўрэйскім пабрацімам з сацыяльных нізоў. У той жа час выдаўцы «Гомана», беларус і яўрэй, звярталі ўвагу на тое, што
бяднейшая частка яўрэйства нідзе так не сышлася з народам, як на Беларусі: яўрэі не толькі засвоілі тут некаторыя народных звычаі і забабоны, але нават нярэдкія выпадкі аднадушнай барацьбы гэтай часткі яўрэйства з беларусамі супраць багатых яўрэяў і паноў64.
Прыязнае стаўленне беларусаў да яўрэяў, на самай справе абсалютна пазбаўленае антысемітызму, можна патлумачыць падобным эканамічным статусам абедзвюх груп. На працяіу шматлікіх гадоў падобным было таксама праўнае становішча беларускіх сялян і яўрэйскай беднаты, пазбаўленай грамадзянскіх правоў. Таму ў разуменні гоманаўцаў бяднейшае яўрэйскае насельніцтва з’яўлялася яіпчэ адной сілай, сацыяльныя чаканні якой былі падобнымі да мэт беларускага насельніцтва і якая мела таго самага ворага — расійскі абсалютызм, што неаднаразова дапускаў антысеміцкія выпады, правакацыі і пагромы.
Хоць беларускія народнікі падкрэслівалі моўныя, эканамічныя і ментальныя асаблівасці беларусаў у параўнанні з суседзямі, аднак яны былі далёкія ад поўнага палітычнага разрыву з Расіяй. Нацыянальна адро-
63 Гомон. № 2. 5.11.1884... С. 110—112.
64 Тамсама. С. 115.
джаныя беларусы павінны былі быць партнёрамі расійскіх народнікаў у барацьбе за сацыяльныя мэты і перабудову дзяржаўнага ладу. Праграма гоманаўцаў выдзялялася трыма назоўнікамі: «Беларусы — рэвалюцыянеры — сацыялісты», якія тлумачыліся наступным чынам:
Мы беларусы, таму што мы павінны змагацца ў імя мясцовых інтарэсаў беларускага народа і федэратыўнай аўтаноміі краю. Мы рэвалюцыянеры, таму што, падзяляючы праграму барацьбы «Народнай Волі», лічым неабходным узяць удзел у гэтай барацьбе. Мы сацыялісты, таму што нашай галоўнай мэтай з’яўляецца эканамічнае паляпшэнне становішча краіны на падставах навуковага сацыялізму65.
У тэкстах беларускіх народнікаў звяртае на сябе ўвагу тое, што яны рэдка спасылаюцца на гісторыю Беларусі. Такая папулярная ў колах беларусаў-каталікоў традыцыя Вялікага Княства Літоўскагаў асяродку беларусаў-народнікаў не існавала. He з’явілася таксама характэрнага для асяродкаў беларусаў праваслаўнага веравызнання суаднясення з традыцыяй незалежнага Полацкага княства. Выразна бачна, што беларуская дзяржаўная ідэя, выпрацаваная ў беларускай фракцыі «Народнай Волі», у вялікай ступені знаходзілася пад уплывам «заходнерусізму». Гэта знаходзіла адбітак у планах стварэння расійскай федэрацыі, якая б абапіралася на трох аўтаномных структурах: расійскай, украінскай і беларускай. Нацыянальная і дзяржаўная ідэя ўвязвалася з сацыяльнымі пытаннямі, бо толькі ў такім выглядзе беларускія народнікі бачылі магчымасць палітычнай актывізацыі беларусаў. Яны спадзяваліся, што дасягненне пастаўленых мэт таксама прывядзе да панадканфесійнага аб’яднання беларускай нацыі. Пры гэтым варта заўважыць, што гоманаўцы ігнаравалі канфесійныя адрозненні беларускіх сялян, указваючы на іх рэлігійную індэферэнтнасць. Тут узнікае пэўная супярэчнасць. Яна палягае ў тым, што не заўважаліся рэлігійныя перашкоды ў кансалідацыі беларусаў ніжэйшых слаёў, у той жа час канфесійныя адрозненні ў вертыкальным сэнсе — гэта значыць паміж сялянамі і шляхтай, перарасталі ў сацыяльны канфлікт, які падкрэсліваўся стэрэатыпам: селянін-беларус — праваслаўны, пан-паляк — католік66.
У апошнія дзесяцігоддзі XIX ст. грамадска-палітычная барацьба грунтавалася перадусім на расійскім рэвалюцыйным руху. Дзейнасць на нацыянальнай глебе была пытаннем у лепшым выпадку аднаго з ім узроўню, аднак найчасцей адыходзіла на другі план. Дзеячы беларускай фракцьгі цалкам парвалі з польскай шляхецкай ідэалогіяй, непапулярнай у колах праваслаўнай інтэлігенцыі, а таксама з канцэпцыяй аўтаноміі Беларусі ў межах адноўленай Рэчы Паспалітай, што прапаноўвалася дэмакратычнымі польскімі коламі. У асяродку беларускіх народнікаў дзяржаўная будучыня Беларусі звязвалася галоўным чынам з Расіяй. Такі погляд трымаўся ў беларускім грамадстве ажно да 1918 г., калі бе-
65 Гомон. №2. 5.11.1884... С. 120.
66 Тамсама. С. 112.
ларуская палітычная думка стала самастойнай і заняла незалежніцкую пазіцыю67.
У1902 г. у Пецярбургу ўзнікла sticte беларуская палітычная партыя — Беларуская рэвалюцыйная партыя (БРП), якая сваімі каранямі сягала ў народніцтва і сялянскі сацыялізм. Яе заснавальнікам быў Вацлаў Іваноўскі, а сябрамі — беларуская моладзь народніцкіх поглядаў68. Хутка пасля ўтварэння БРП адбыўся яе раскол — у 1903 г. браты Іван і Антон Луцкевічы стварылі Беларускую рэвалюцыйную грамаду (БРГ), партыю, што стаяла на левым баку народніцкай плыні. У праграмах абедзвюх партый на першае месца выходзіла, натуральна, сялянскае пытанне, якое лічылася галоўнай праблемай сацыяльных адносін на Беларусі. Кансалідацыя беларусаў вакол нацыянальнай справы не магла адбыцца без сялян, якія стваралі найболыпую групу. Абуджэнне ў гэтай групе нацыянальнай свядомасці і пачуцця адказнасці за будучыню, зацікаўлення нацыянальнымі ідэаламі, як меркавалася, было магчымым толькі разам з рэалізацыяй сацыяльных патрэб. Таму і ў праграме БРГ, падобна як раней у пазіцыях беларускай фракцыі «Народнай Волі», нацыянальныя ідэі звязваліся з сацыяльнымі. Найважнейшымі мэтамі лічыліся звяржэнне расійскага самадзяржаўя, усталяванне ў Расіі дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі з правам народаў на самавызначэнне, адмена прыватнай уласнасці (у тым ліку сялянскай), перадача зямлі і сродкаў вытворчасці ў агульнанацыянальную ўласнасць. Акрамя гэтай, па-юнацку радыкальнай праграмы, на пачатку сваёй дзейнасці сябры партыі праводзілі мерапрыемствы галоўным чынам культурніцкага і асветніцкага характару.
I Беларуская рэвалюцыйная партыя, і Беларуская рэвалюцыйная грамада былі звязаныя з расійскай Партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянераў69. Розніца ў праграме паміж БРГ і эсэрамі была ў вырашэнні сялянскага пытання. БРГ выступала за ліквідацыю прыватнай уласнасці на зямлю і перадачу яе ў індывідуальнае карыстанне сялянам. Эсэры меркавалі, што зямлю трэба аддаць абшчынам, земляробчым згуртаванням, якія былі характэрныя для традыцыйнага вядзення гаспадаркі ў Расіі.
У пытанні беларускай дзяржаўнасці БРГ зрабіла крок назад у параўнанні з гоманаўцамі. Першая праграма гэтай партыі была сфармуляваная на з’ездзе ў 1903 г. Палітычнай аўтаноміі Беларусі грамадоўцы не патрабавалі, а толькі права на нацыянальныя свабоды. Аднак гэтыя свабоды не акрэсліваліся, а права іх канкрэтызаваць было пакінута канстытуцыйнаму органу дэмакратычнай Расіі.
67 Luckiewicz A. Narodowolcy — Biaiorusini... S. 99; Луцкевіч A. Барацьба за вызваленьне... С. 468.
68 Turonek J. Waclaw Iwanowski і odrodzenie Biatorusi. Warszawa, 1992. S. 23; беларускамоўныя версіі: Туронак Ю. Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі. Мінск, 2006; Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі... С. 155—156.
69 Пра праграмы БПР, БРГ, БСГ гл.: Біч М., Рудовіч С. Беларуская сацыялістычная грамада // ЭГБ. Т. 1. Мінск, 1993. С. 410—413; Latyszonek О., Mironowicz Е. Historia Bialorusi... S. 122—125; Латышонак А.,МірановічЯ. Гісторыя Веларусі... С. 124—126.
У 1904 г. на з’ездзе БРГ у Менску беларускія дзеячы зноў аб’ядналі сілы, у некаторай ступені абнавілі праграму і змянілі назву партыі на Беларускую сацыялістычную грамаду. Сярод заснавальнікаў партыі зноў апынуліся браты Луцкевічы, Алаіза Пашкевіч, Вацлаў Іваноўскі, Францішак Умястоўскі. Таксама, як і раней, яе сябры паходзілі галоўным чынам з асяроддзя дробнай шляхты і «разначыннай» інтэлігенцыі. На палітычнай дзейнасці БСГ адбіліся падзеі рэвалюцыі 1905 г. У сакавіцкай праграмнай дэкларацыі «Што такое канстытуцыя?» партыя выказалася за ліквідацыю абсалютызму і ўсталяванне ў Расіі дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі з агульным сеймам (Канстытуантай), выбраным шляхам роўнага, усеагульнага і таемнага галасавання, a таксама за свабоду друку, слова і сходаў. He выказвалася меркаванне наконт палітычнага і нацыянальнага становішча Беларусі. Аднак яшчэ ў тым самым месяцы гэтае пытанне ўзняў сялянскі з’езд, арганізаваны сябрамі БСГ і эсэрамі. Удзельнікі з’езда прапанавалі ўтварыць у вёсках суполкі, адабраць дзяржаўную і прыватную зямлю і перадаць яе тым, каму зямля была неабходная. Адначасова яны супраціўляліся перадачы зямлі сялянам ва ўласнасць, тлумачачы гэта тым, што ўжо ў другім пакаленні (пры рознай колькасці дзяцей у сем’ях) роўны падзел быў бы парушаны. Абмяркоўваліся таксама іншыя спосабы выкарыстання зямлі, у прыватнасці — калектыўная і аплочваемая праца сялян на супольнай зямлі альбо самастойнае вядзенне імі гаспадаркі на надзелах, вылучаных сялянскай абшчынай. З’явіліся таксама прапановы, што тычыліся ўнутранай палітыкі. Абавязковай была прызнаная перадача мясцовай улады ў Літве і на Беларусі ў рукі народнага прадстаўніцтва. У яго кампетэнцыю мела ўваходзіць вызначэнне памеру падаткаў і кантроль над увядзеннем справядлівага заканадаўства, якое павінна было рэгуляваць адносіны ў вёсцы. Прысутныя на з’ездзе выказалі таксама грамадзянскі клопат пра будучыню. Яны абвясцілі пастулат аб аўтаноміі і скліканні Краёвага Сейма Літвы і Беларусі, а таксама перадачы ў яго кампетэнцыю спраў краю. Пры такім раскладзе парламент у Пецярбургу павінен быў займацца агульнымі праблемамі дзяржавы70.
Толькі ў 1906 г. на II з’ездзе, пры зацвярджэнні новай праграмы партыі, сябры БСГ выступілі з патрабаваннемувядзення пасля звяржэння самадзяржаўя на Беларусі нацыянальнай аўтаноміі і склікання Сойма ў Вільні. Прадстаўнікоў ва Устаноўчы Сойм павінны былі вызначыць выбары, праведзеныя на падставе агульнага, роўнага, прамога і таемнага выбарчага права. Абвяшчаючы новую праграму, БСГ парывала з ідэяй радыкальнай канфіскацыі зямлі, якой прытрымлівалася расійская Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Асноўныя патрабаванні ў гэтай сферы — стварэнне абласнога зямельнага фонду з ліку дзяржаўных, прыватных, царкоўных і касцёльных земляў — былі дастасаваныя да новага пункта праграмы — ідэі аўтаноміі Беларусі. Гэта было сугучным з меншавіцкай ідэяй муніцыпалізацыі зямлі, прынятай пазней на
70 Біч М. Беларускі нацыянальны рух у перыяд рэвалюцыі Ц Гісторыя Беларусі ў 6-ці тамах. Т. 4. С. 338.
IV з’ездзе РСДРП у красавіку 1906 г., але супярэчыла поглядам ППС, якая неахвотна ўспрымала парушэнне прыватнай уласнасці71. Адначасова сябры БСГ надзялялі сябе правам прадстаўляць «працоўны люд» Беларусі без нацыянальных адрозненняў.
Варта патлумачыць выбар Вільніў якасці адміністрацыйнага цэнтра, а таксама разуменне паняцця «нацыянальная аўтаномія». На пачатку XX ст. не назіралася імкнення да аўтаноміі выключна беларускіх этнаграфічных земляў. Мэтай краёўцаў была аўтаномія ўсяго Краю, гэта значыць—для гістарычнай Літвы (земляў былога ВКЛ), куды ўваходзілі этнічныя літоўскія землі, часткі Латвіі і Беларусі. Гістарычным цэнтрам Краю была Вільня, былая дзяржаўная сталіца, таму тут і планавалася размясціць Сойм, найвышэйшы орган аўтаноміі, які павінен быў рэпрэзентаваць усе нацыянальнасці, якія насялялі гэтыя тэрыторыі. Такі падыход вынікаў з папулярнай сярод часткі тагачаснай беларускай эліты краёвай ідэалогіі, якая прызнавала роўнасць правоў усіх нацыянальных груп, што на працягу стагоддзяў насялялі гістарычную Літву.
Распаўсюджаныя падчас рэвалюцыі 1905 г. лозунгі самавызначэння народаў і неабходнасці барацьбы за нацыянальную аўтаномію былі пацверджаныя праз два гады, падчас канферэнцыі расійскіх нацыянальнасацыялістычных партый, у якой бралі ўдзел сярод іншых ПСР, ППС — рэвалюцыйная фракцыя, Бунд, Латышскі сацыял-дэмакратычны саюз, а таксама БСГ, прадстаўленая Іванам Луцкевічам. Была падтрыманая рэзалюцыя аб неабходнасці надаць асобным народам расійскай дзяржавы культурна-нацыянальную аўтаномію.
У тыя рэвалюцыйныя гады БСГ хутка развівалася, выдаючы брашуры і звароты па-беларуску, па-польску, па-літоўску і на мове ідыш. Частка з іх друкавалася ва ўласнай друкарні, размешчанай у Пецярбургу. Сябры партыі актыўна працавалі ў сельскай мясцовасці. У 1905 г. супольна з эсэрамі яны арганізавалі сялянскі з’езд у Менску, на якім быў заснаваны Беларускі сялянскі саюз.
Партыйная дзейнасць была магчымай дзякуючы лібералізацыі нацыянальнай палітыкі Расіі. Адкрыліся таксама новыя магчымасці для развіцця нацыянальных культур. Указ імператара Мікалая II ад 12 снежня 1904 г. дазваляў выкарыстоўваць нацыянальныя мовы ў друку. Беларускія дзеячы спраўна выкарысталі новыя магчымасці, якія перад імі з’явіліся таксама пасля абнародавання маніфеста Мікалая II ад 17 кастрычніка 1905 г., што абвясціў палітычныя свабоды, у тым ліку свабоду слова, і пайшлі шляхам, прапанаваным Францішкам Вагушэвічам. Пад псеўданімам Мацей Бурачок на старонках «Дудкі беларускай», выдадзенай у Кракаве ў 1891 г. па-беларуску лацінкай, ён заклікаў: «Не пакідайце жмовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі». 1 верасня 1906 г. выйшаў першы нумар легальна выдадзенай беларускай газеты «Наша Доля», якая друкавалася кірыліцай для праваслаўных беларусаў і лацінкай — для беларусаў-каталікоў. Агульны наклад складаў 10 тыс. экзэмпляраў. Газета, што рэдагавалася кіраўнікамі
71 Біч М. Беларускі нацыянальны pyx... С. 338.
БСГ Іванам і Антонам Луцкевічамі, Казімірам Кастравіцкім, Алаізай Пашкевіч і Францішкам Умястоўскім, была неафіцыйным органам гэтай партыі. Яе публіцысты напаўнялі свае артыкулы зместам, прызнаным цэнзарамі за рэвалюцыйны, а таму з шасці нумароў, якія былі выдадзеныя з верасня да снежня 1906 г., чатыры былі канфіскаваныя72. Пасля такіх здарэнняў выдаўцы газеты і кіраўнікі партыі — браты Луцкевічы, Аляксандр Уласаў, Вацлаў Іваноўскі — перайшлі на больш ліберальныя пазіцыі, а ў некаторых пунктах адышлі ад радыкальнай праграмы БСГ і сфармулявалі сацыял-дэмакратычную праграму. Новыя погляды вузкага кіраўніцтва партыі знайшлі адлюстраванне на старонках новага беларускага штотыднёвіка «Наша Ніва», які быў скіраваны галоўным чынам на арганічную працу і прапаганду беларускай культуры.
У чэрвені 1906 г. у Вільні адбылася канферэнцыя прадстаўнікоў Цэнтральнага камітэта БСГ, рэпрэзентаванага братамі Луцкевічамі, Вацлавам Іваноўскім, Аляксандрам Бурбісам, прадстаўнікамі мясцовых аддзелаў у Вільні, Менску і Пецярбургу, Бельскім, Дзісенскім і Лідскім паветах. Удзельнікі сустрэчы прынялі рэзалюцыю аб байкоце выбараў у Думу. Разглядалася таксама пытанне адносін з ППС на Літве і стаўленне да яе прапановы стварыць разам з Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыяй супольную сацыял-дэмакратычную партыю з нацыянальнымі секцыямі. Гэтая ідэя на той момант нават была падтрыманая сябрамі БСГ. Аднак польскіх і беларускіх дзеячаў падзяліла рознае стаўленне да аграрнага пытання — перадусім ішла гаворка пра адносіны да прыватнай уласнасці і спосабу правядзення сельскагаспадарчай рэформы73. ППС не магла дапусціць у сваёй праграме магчымасці нацыяналізацыі прыватнай уласнасці і правядзення радыкальнай зямельнай рэформы, у сваю чаргу дзеячы БСГ не жадалі пазбаўляцца гэтых пунктаў.
Хоць кіраўнікі БСГ афіцыйна дэкларавалі адыход ад праграмы эсэраў, яны і надалей у працы на месцах імкнуліся выкарыстоўваць рэвалюцыйныя настроі сялянства з мэтай звязаць сацыяльныя праблемы з беларускім палітычным рухам. У значна меншай ступені праграма БСГ была адрасаваная рабочым, і па-за Менскам уплыў партыі ў гэтым асяроддзі не быў вялікі. Пасля рэвалюцыі 1905—1907 гг. партыя пашырыла сваю дзейнасць на новыя паветы ў Віленскай, Менскай і Гарадзенскай губернях. Актывісты арганізоўвалі сустрэчы і палітычныя мітынгі ў вёсках, а таксама ў малых мястэчках. Кіраўнікі партыі нават прынялі рашэнне прыняць удзел у выбарах у II Думу. 3 гэтай ідэяй менскі камітэт БСГ увайшоў у блок сацыялістычных партый разам з РСДРП, Бундам і ПСР. Гэты блок выйграў выбары толькі ў Менску, а ў астатніх акругах яго ўдзел скончыўся беспаспяхова. Невялікая радасць з гэтага частковага поспеху працягвалася нядоўга, бо вынікі выбараў па Менскай акрузе былі ануляваныя ўладаю. Параза на выбарах хутка
72 Конан У. «Наша Доля» IIЭГБ. Т. 5. Мінск, 1999. С. 313—314.
73 Луцкевіч А. За дваццаць пяць гадоў (1903—1928). Менск, 1991. С. 34—35; Луцкевіч А. Да гісторыі беларускага руху... С. 160—161 (2-е выд. — с. 183—184).
прывяла да распаду большасці беларускіх партыйных сацыялістычных і ліберальных арганізацый74.
Пачынаючы з другой паловы 1907 г. дзейнасць галоўных кіраўнікоў БСГ была сканцэнтраваная перадусім на выданні «Нашай Нівы». Гэты штотыднёвік, які выходзіў у 1906—1915 гг. у Вільні, стаў найважнейшым друкаваным органам беларускага культурнага жыцця. Перыяд, калі выходзіла газета, увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як «нашаніўскі». Дзякуючы «Нашай Ніве» распаўсюджвалася беларуская нацыянальная ідэя. Рэдакцыя паспяхова прапагандавала ідэі беларускай нацыянальнай, культурнай і духоўнай супольнасці як адрознай ад расійскай і польскай. Рабіліся намаганні аб’яднаць праваслаўных беларусаў і беларусаў-каталікоў. Рэдактары не атрымлівалі ніякай падтрымкі з боку царкоўных і касцёльных арганізацый; зрэшты, часта выступалі з антыклерыкальных пазіцый. Асабліва моцна крытыкаваўся спроіпчаны падыход Праваслаўнай царквы і Каталіцкага касцёла да нацыянальнага пытання — прызнанне праваслаўных беларусаў часткай расійскага народа, а каталікоў — часткай польскага. Напачатку, таксама як і «Наша Доля», «Наша Ніва» выходзіла і кірыліцай, і лацінкай, пазней — толькі кірыліцай. Тыднёвік стаў трыбунай для цэлага кола пісьменнікаў і паэтаў, якія заклалі аснову беларускай літаратуры. Сярод іх Янка Купала (Іван Луцэвіч), Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч), Максім Багдановіч, Алесь Гарун (Аляксандр Прушынскі), Мікалай Арол (Сцяпан Пятэльскі), Змітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік). Выдаваліся таксама іншыя газеты па-беларуску, напрыклад, кансерватыўны «Беларус», які спансіравала княгіня Магдалена Радзівіл, бадай адзіная арыстакратка, што падтрымлівала беларускі рух. Былі заснаваныя беларускія выдавецтвы: у Пецярбургу — «Загляне сонца і ў наша ваконца», у Вільні — «Наша хата», «Палачанін», «Беларускае выдавецкае таварыства». Распачалася дзейнасць у кірунку палітычнай актывізацыі сялянства, якому адрасавалася выданне «Саха» пад рэдакцыяй Аляксандра Уласава.
2.5 Выбары ў Думу
У снежні 1905 г. выйшаў дэкрэт аб выбарах у Думу, якая, нягледзячы на Маніфест 17 кастрычніка 1905 г., не стала адзіным заканадаўчым органам. На падставе новых дэкрэтаў Дзяржаўны Савет быў ператвораны ў другі заканадаўчы орган. Кожны новы закон павінен быў быць прыняты Думай, потым Дзяржаўным Саветам і, нарэшце, зацверджаны манархам. Паміж паседжаннямі Думы імператар мог выдаваць распараджэнні, якія мелі сілу законаў. Дэпутаты абедзвюх палат былі павінны іх разгледзець на працягу двух месяцаў пасля аднаўлення сесіі. Выбары ў Думу былі непрамымі і праводзіліся па курыях — спачатку выбіралі выбаршчыкаў у курыях, а тыя ў сваю чаргу выбіралі дэпутатаў
74 Latyszonek О. Bialoruskie formacje wojskowe... S. 27; Латышонак A. Жаўнеры БНР... С. 26—27.
Думы. Выбаршчыкаў выбіралі ў чатырох курыях: землеўласніцкай, мяшчанскай, сялянскай і рабочай, прычым 10 галасоў землеўласнікаў прыраўноўваліся да 35 галасоў мяшчан, 150 сялян, 450 рабочых. Выбарчага права былі пазбаўленыя жанчыны, вайскоўцы, рабочыя дробных прамысловых прадпрыемстваў, сялянскіх гаспадарак, а таксама дробныя гандляры. Выбары ў Думу аказаліся зрэзам палітычных сімпатый той часткі насельніцтва Расійскай імперьгі, якая атрымала права галасаваць.
Першыя выбары адбыліся ў 1906 г. у атмасферы перадвыбарчай кампаніі, праведзенай, з аднаго боку, праўрадавымі кансерватарамі (праваслаўнае духавенства і Саюз рускага народа), а з другой — левымі і правымі адгалінаваннямі ліберальных партый.
Ва ўсіх выбарах у Думу арыентацыя жыхароў беларускіх земляў вызначалася сваёй спецыфікай. Ужо на пачатку 1906 г. «акцябрысты» з заходніх губерняў імперыі стварылі апазіцыйнае да кіраўніцтва партыі кола пад назвай «Ускраінны саюз 17 кастрычніка» («Окрайнный союз 17 октября»), Групоўка вызначыла сваёй мэтай абарону «расійскага» насельніцтва на захадзе дзяржавы (праваслаўных беларусаў) ад чужога ўціску, гэта значыць ад палякаў і яўрэяў. Акрамя гэтага, у адрозненне ад вялікарасійскіх губерняў, кадэты ў Літве і на Беларусі не былі асноўнай палітычнай сілай. Іх падтрымлівалі сіянісцкія арганізацыі, якія жадалі дамагчыся ўтварэння ў Расіі экстэрытарыяльнай яўрэйскай акругі, a таксама Канстьпуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі (ККПЛіБ), створаная на мяжы 1905 і 1906 гг. па ініцыятыве віленскага біскупа Эдварда Ропа. Гэты святар лічыў, што элементам, які б мог звязаць палякаў і літоўцаў, а таксама вялікую частку беларусаў, з’яўляецца каталіцызм, таму партыя дзейнічала галоўным чынам на Віленіпчыне і Гарадзеншчыне. Яе праграма абапіралася пераважна на поглядах краёўцаў. Сярод іншага, яна выступала за ўвядзенне адукацыі на роднай мове, а таксама за ўсеагульнае і абавязковае галасаванне. Аднак біскуп быў далёкі ад заклікаў да палітычных перамен. Ен супраціўляўся любым ідэям аднаўлення ВКЛ і быў прыхільнікам адзінства Расіі як дзяржавы75. Паводле яго пераканання, павага да правоў нерасійскіх нацыянальнасцей абудзіла б павагу з іх боку да ўрада. У выніку можна было пазбегнуць шкоднай для адзінства дзяржавы прапаганды нацыянальных рухаў і пабудаваць грамадзянскую салідарнасць этнічна адрозных жыхароў Расіі, а тым самым узмацніць і кансалідаваць дзяржаву.
Беларускія сацыялістычныя партыі заклікалі байкатаваць выбары ў першае агульнарасійскае народнае прадстаўніцтва, разлічваючы на рэвалюцыйныя выступленні, знішчэнне самадзяржаўя і дэмакратычныя выбары ў Думу.
3 гэтай прычыны рабочыя буйных прадпрыемстваўу Менску, Мазыры, Бабруйску, Пінску, Горадні, Магілёве на выбары не пайшлі. Масава ў іх удзельнічалі сяляне і мяшчане. У выніку выбары ў імперыі выйгралі кадэты, якія занялі 30% месцаў у Думе і здабылі ажно 161 мандат з 499.
75 Kozyrska A. Arcybiskup Edward Ropp. Zycie i dzialalnosc (1851—1939). Lublin, 2004. S. 94, 102.
Прадстаўнікі гэтай партыі атрымалі таксама перамогу ў пяці заходніх губернях — Гарадзенскай, Менскай, Віленскай, Магілёўскай і Віцебскай. Ажно 29 дэпутатаў з 36 выбраных у Думу ад гэтых тэрыторый належалі да кадэтаў, у тым ліку і сябры Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі, Саюза барацьбы за раўнапраўе яўрэяў у Расіі і сіяністы. Сярод іх было дзесяць землеўласнікаў, трынаццаць прадстаўнікоў інтэлігенцьгі, грамадскіх дзеячаў і святароў (рабінаў і каталіцкіх ксяндзоў), а таксама шэсць сялян. Сярод сямі іншых дэпутатаў пяць былі беспартыйнымі, адзін — правай арыентацыі, адзін адносіў сябе да сацыял-дэмакратаў. Усе яны былі сялянамі76.
Найважнейіпым пытаннем, якое абмяркоўвалася ў I Думе, была аграрная рэформа. На гэтым фоне ўжо на пачатку працы наступілі змены ў арыентацыі дэпутатаў, што паходзілі з беларускіх губерняў. Хоць ажно 29 дэпутатаў прайшло ў Думу з дапамогай Канстытуцыйнадэмакратычнай партьгі, адразу пасля пачатку паседжанняў толькі восем з іх уступілі ў фракцыю кадэтаў (адзін землеўласнік і прадстаўнікі інтэлігенцыі). Іншыя пятнаццаць прыхільнікаў ККПЛіБ (землеўласнікі, два прадстаўнікі інтэлігенцыі, два ксяндзы і трое сялян) не пагадзіліся з прапанаваным кадэтамі пастулатам прымусовай раздачы зямельнай уласнасці. Яны далучыліся да фракцыі аўтанамістаў з украінскіх і прыбалтыйскіх губерняў, а таксама з Каралеўства Польскага. Трое дэпутатаў (двое сялян і адзін прадстаўнік інтэлігенцьгі) папоўнілі ў Думе сялянскую фракцыю «Працоўнай групы», так званых «трудавікоў». Шэсць беспартыйных сялянскіх дэпутатаў сваімі галасамі найчасцей падтрымлівалі кадэтаў, аўтанамістаў альбо сяброў правых груповак.
Краёўцы з беларускіх земляў (у тым ліку віленскі дэпутат Баляслаў Ялавецкі, менскі — Раман Скірмунт, гарадзенскі—ксёндз Антоній Сангайла) выказваліся за захаванне прыватнай уласнасці землеўласнікаў і сялян. Князь Геранім Друцкі-Любецкі, заснавальнік арганізацыі кадэтаў на Піншчыне, адкуль паходзіў, урэшце рэшт выступіў супраць сваіх нядаўніх палітычных саюзнікаў. Ён публічна падкрэсліваў прывязанасць сялян да прыватнай уласнасці і прызнаў абавязковым дастасаванне праграмы аграрнай рэформы ў дзяржаве да спецыфікі і сельскагаспадарчых традыцый асобных рэгіёнаў. Яго пазіцьпо падзялялі таксама прадстаўнікі ККПЛіБ. Аўтанамісты і кадэты сыходзіліся ў поглядах на пытанне ўвядзення мясцовага самакіравання.
Кадэты, акрыленыя перамогай на выбарах, высоўвалі ўсё больш смелыя патрабаванні даўрада. Яны дамагаліся ліквідацыі другой палаты парламента, а таксама фармавання ўрада, адказнага перад Думай, і трактавання яе ў якасці адзінага заканадаўчага органа. Урад не мог кантраляваць настроі апазіцыі, а таму пасля няпоўных трох месяцаў, у ліпені 1906 г., наважыўся распусціць Думу і прызначыць новыя выбары.
Пасля правядзення новых выбараў выявілася, што II Дума — яшчэ болып левая, чым папярэдняя: 65 мандатаў атрымалі сацьіял-дэмакратьі,
76 Віч М. Грамадска-палітычная барацьба ў час адступлення рэвалюцыі // Гісторыя Беларусі ў 6-ці тамах. Т. 4. С. 327—331.
104 — «трудавікі», a 37 — сацыялісты-рэвалюцыянеры. Такім чынам, у Думе, якая налічвала 518 дэпутатаў, найбольш уплывовай фракцыяй стаў левы блок. Кадэты агулам атрымалі толькі 99 месцаў. Правы блок—кансерватыўная група «акцябрыстаў» і правыя «чарнасоценныя» арганізацыі — атрымалі толькі 54 мандаты77.
Жыхары пяці беларускіх губерняў на выбарах у II Думу выказалі цалкам іншыя сімпатыі, чым жыхары астатніх частак імперыі. Адзінаццаць мандатаў атрымалі аўтанамісты-краёўцы, ажно пятнаццаць месцаў здабылі непапулярныя ў іншых частках краіны манархісты і правыя «акцябрысты». Гэта было вынікам вельмі актыўнай выбарчай кампаніі праваслаўнага і каталіцкага духавенства, праведзенай сярод сялянства. Дадалася да гэтага рэакцыя на вельмі агрэсіўную выбарчую кампанію Нацыянальнай дэмакратыі, якая сярод няпольскага насельніцтва пасеяла страх і выклікала жаданне абараніць свае інтарэсы. Праявай такой пазіцыі было, акрамя ўсяго іншага, галасаванне за кансерватыўныя партыі. На перамогу кансерватараў паўплывала таксама апераванне нацыянальна-канфесійнымі лозунгамі. Непрыманне сялянамі левых партый і падтрымка манархічных груповак былі выкліканыя бояззю нацыяналізацыі прыватнай уласнасці. Паразу на выбарах пацярпелі краёўцы, якія атрымалі толькі адзінаццаць мандатаў. Зменшылася таксама колькасць палякаў у Думе (у Менскай і Ковенскай губернях не выбралі аніводнага). Раман Скірмунт лічыў, што віну за гэта трэба ўскласці на Нацыянальную дэмакратыю, чые ўсё большыя ўплывы і агрэсіўная кампанія настройвалі супраць палякаў іншыя народы Краю78.
Дзеячы Саюза рускага народа і Саюза 17 кастрычніка восенню 1906 г. на з’ездзе ў Вільні стварылі Рускі ўскраінны саюз (РУС), які выступаў пад лозунгамі «Расія для рускіх», барацьбы з Каталіцкім касцёлам, польскім і яўрэйскім капіталам, а перадусім — з разнастайнымі праявамі рэвалюцыйнай думкі. Сябры РУС дамагаліся ад урада прымусовага выкупу ў «польскіх» землеўласнікаў лішкаў зямлі, якія перавышалі ўстаноўлены зямельны цэнз, і перадачы іх на выгадных умовах праваслаўнаму «рускаму» народу на Беларусі, прасцей кажучы— праваслаўным беларускім сялянам, якіх яны лічылі часткай расійскага народа. РУС ставіў пад пытанне існаванне асобнага беларускага народа, а нацыянальны беларускі рух лічыў «інтрыгай» польскіх паноў і Каталіцкага касцёла, скіраванай супраць адзінства Расійскай імперыі79. Пасля абвяшчэння кадэтамі пратэсту супраць роспуску Думы краёўцы з Літвы і Беларусі, якіх называлі таксама аўтанамістамі, аддзяліліся ад іх. Палітыку кадэтаў крытыкавалі Менскае і Віленскае сельскагаспадарчыя таварыствы, а таксама Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі. Гэтая апошняя не змагла перажыць крызіс і спыніла
77 Heller М. Historia imperium rosyjskiego... S. 698.
78 Jurkiewicz J. Rozwöj polskiej mysli... S. 60.
79 Мянское слово. 1906. № 2; цыт. паводле: Біч М. Грамадска-палітычная барацьба...
С. 333.
сваю дзейнасць у сярэдзіне 1906 г. У перадвыбарчай кампаніі ў II Думу аўтанамісты негатыўна ацанілі стаўленне ўрада і манархічных партый да нацыянальнага і канфесійнага пытання. Яны заклікалі жыхароў Літвы і Беларусі аддаць галасы за прадстаўнікоў Краю, працаваць над яго культурным і эканамічным развіццём і разгарнуць дзейнасць на карысць атрымання мясцовага самакіравання.
Адсутнасць падтрымкі левых праграм на беларускіх землях вынікала з невялікай колькасці рабочых і слабасці рабочага руху. Беларусь ад іншых тэрыторый дзяржавы адрознівалася невялікім працэнтам рабочых, іх удзел у выбарчых з’ездах быў сімвалічным. У Магілёўскай губерні яны складалі 0,9%, у Віленскай — 1,1%, у Менскай — 1,4%80. Найлепш яны былі прадстаўленыя ў Гарадзенскай губерні, аднак і там складалі толькі 1,9%. Колькасць рабочых у Віцебскай губерні была настолькі нізкай, што ўвогуле нельга было стварыць з іх асобнай арганізацыі. У тым ліку і па гэтай прычыне на Беларусі левыя партыі не мелі ніякага поспеху: ні народнікі з левага крыла, ні сацыял-дэмакраты не змаглі вывесці з беларускіх земляў ніводнага свайго кандыдата. Толькі ў Менску мясцовыя арганізацьгі РСДРП, Бунд, ППС і БСГ стварылі левы блок, які ў студзені 1907 г. на гарадскіх выбарах атрымаў перавагу. Вынікі тых выбараў, як ужо гаварылася, былі ануляваныя.
У II Думе надалей найбольш актуальным пытаннем заставалася справа аграрнай рэформы. Прадстаўнікі левых партый (эсэры, народныя сацыялісты, трудавікі) выступалі за нацыяналізацьпо зямлі, a землеўласнікі, манархісты і акцябрысты выказваліся за рэформы, прапанаваныя Пятром Стальшіным у праграме, абвешчанай 9 лістапада 1906 г.
Краёўцы з Беларусі супрацоўнічалі ў II Думе з 46 дэпутатамі з Каралеўства Польскага, згуртаванымі вакол Польскага кола. Яго кіраўнік Р. Дмоўскі ў сакавіку 1907 г. выступіў з прапановай замарозіць разгляд аграрнага пытання на заходніх тэрыторыях, пакуль Каралеўства Польскае не атрымае аўтаноміі, а Паўночнаі Паўднёва-Заходняму краям не будзе нададзена самакіраванне, а таксама нацыянальнае і канфесійнае раўнапраўе. Прапанова Дмоўскага сустрэла абурэнне з боку дэпутатаў манархічных груповак, асабліва прадстаўнікоў РУС, а таксама сялянскіх дэпутатаў Меншчыны. Яны не хавалі сваёй занепакоенасці перад жаданнем польскіх землеўласнікаў падпарадкаваць сабе праваслаўных сялян і вярнуць парадак, што існаваў да адмены прыгоннага права81.
Палітычнае аблічча Думы, недастатковая падтрымка рэформаў П. Сталыпіна прывялі на пачатку чэрвеня 1907 г. да чарговага роспуску Думы і змены выбарчага заканадаўства. Тым самым перыяд рэвалюцыі скончыўся. Азіяцкія народы і ўсё качавое насельніцтва былі пазбаўленыя выбарчага права, у тры разы зменшаная колькасць дэпутатаў ад Каралеўства Польскага і Каўказа. Такім чынам была атры-
80 Біч М. Грамадска-палітычная барацьба... С. 334.
81 Тамсама. С. 336.
Раздзел II. Дзейнасць палітычных груповак на беларускіх землях...103 маная магчымасць уплываць на нацыянальны склад будучай Думы. Былі абмежаваныя правы рабочых — ім не надавалася выбарчае права ў дзевяці губернях дзяржавы (у тым ліку ў Віцебскай), і толькі ў шасці была створана асобная курыя рабочых.
Новае выбарчае заканадаўства зменшыла колькасць выбаршчыкаў з ліку рабочых на беларускіх землях — рабочыя Менскай і Гарадзенскай губерняў маглі вылучаць па два выбаршчыкі, Віленскай — аднаго. Наперад была забяспечаная перавага ў Думе землеўласнікаў — іх курыя выбірала [паўсёй імперыі] 50,5% выбаршчыкаў, перад гэтым — толькі 31%. Такая перамена адбылася за кошт сялянскай курыі, бо выбіраная ёй частка выбаршчыкаў зменшылася з 42% да 22,5%. Гарадская курыя, якая выбірала 25% складу выбаршчыкаў, была падзеленая на дзве паводле крытэрьпо маёмаснага цэнзу. Трохі іначай выглядала сітуацыя ў заходніх губернях імперыі. Тут курыя землеўласнікаў атрымала перавагу толькі ў Менскай губерні (51,9%) і Магілёўскай (51,2%). 3 мэтай абмежаванняў Думе колькасці прадстаўнікоў «польскіх» землеўласнікаў было вырашана, што ў Віленскай губерні землеўласнікі будуць выбіраць 48% выбаріпчыкаў, у Віцебскай — 45,3%, а ў Гарадзенскай — 41,1%. Такім чынам забяспечвалася магчымасць павелічэння колькасці месцаў для сялянскіх дэпутатаў, якія падзялялі прарасійскую манархічную арыентацыю. Жаданы вынік на выбарах збіраліся дасягнуць з дапамогай япічэ аднаго рашэння. У некалькіх месцах на заходніх рубяжах імперыі была створаная асобная «руская» курыя, галасаваць у якой мела права праваслаўнае насельніцтва. У Віленскай губерні землеўласнікі рускай курыі атрымалі 47,2% месцаў выбаршчыкаў.
Закон даваў магчымасць падзяліць павятовыя і гарадскія з’езды паводле нацыянальнага крытэрыю. Паводле прапановы Саюза рускага народа і Саюза 17 кастрычніка, якія выступілі ў абарону правоў «спрадвечнага рускага насельніцтва», у Гарадзенскай, Менскай, Магілёўскай і сямі паўднёвых паветах Віцебскай губерняў курыі былі падзеленыя на дзве часткі — «рускую» і «польскую» (хоць у прынцыпе іх болып правільна было б акрэсліць як праваслаўную і каталіцкую). У склад «рускай» курыі ўвайшлі праваслаўныя беларусы, татары, немцы, у склад польскай — беларусы-каталікі. Яіпчэ больш складаная сітуацыя стваралася пры вызначэнні выбаріпчыкаў у гарадской курыі, падзеленай на дзве часткі паводле маёмаснага цэнзу. Першая, дзе было сабрана багатае купецтва, у сваю чаргу дзялілася на тры аддзяленні паводле нацыянальна-канфесійнай прыналежнасці выбаршчыкаў: на «рускае», «польскае» і яўрэйскае, кожнае з якіх мела магчымасць выбіраць толькі аднаго выбаршчыка. У другой гарадской курыі выбаршчыкаў выбіралі дробныя мяшчане. У Менскім, Бабруйскім і Гарадзенскім паветах былі ўведзены два выбарчыя аддзяленні — «рускае» і «польскае», а ў Віцебскім, Дзвінскім і Магілёўскім паветах — яшчэ адно для яўрэйскага насельніцтва82. Такім чынам, выбарчае заканадаўства ў заходніх гу-
82 Яноўская В. Усталяванне палітычнай рэакцыі // Гісторыя Веларусі ў 6-ці тамах. Т. 4. С. 388.
104 Беларускал Народная Ржпубліка 1918—1920 гг. Лл вытокаў беларускай дзяржаўнасці бернях давала перавагу «рускаму народу», у склад якога залічвалі і праваслаўных беларусаў. У такой сітуацьгі беларусы-каталікі рашэннем улад былі далучаныя да польскіх выбарчых груп. Беларусаў ігнаравалі як асобны народ, не разумеючы патрэбы акцэнтавання якіх-небудзь іх нацыянальных правоў, у тым ліку і выбарчых. Было зменшана значэнне яўрэйскага насельніцтва — для іх не ўводзілі асобных выбарчых сходаў нават у тых гарадах, дзе яны мелі колькасную перавагу.
У выбарчую кампанію ўключыліся левыя партыі, за выключэннем эсэраў, якія яе байкатавалі. Актыўную прапагандысцкую дзейнасць у заходніх губернях праводзілі манархічныя і правыя партыі і арганізацьгі: Саюз рускага народа, Саюз 17 кастрычніка і Рускі ўскраінны саюз. Важную ролю ў аб’яднанні гэтых сіл адыгралі праваслаўныя брацтвы, асабліва ж мітрапаліт Менскі і Тураўскі Міхаіл (Павел Цемнарусаў), які афіцыйна выкарыстоўваў сваё становішча для прапаганды манархічных груповак і «ісцінна рускіх» кандыдатаў у дэпутаты. У Гарадзенскай губерні на гэтай ніве актыўна дзейнічала Праваслаўнае брацтва св. Сафіі.
У такой атмасферы «руская» курыя ў Віленскай губерні выбрала двух дэпутатаў праўрадавай арыентацыі. Губерню прадстаўлялі таксама літоўскі селянін са Свянцянскага павета М. Цывунеліс — уладальнік 60 дзесяцін уласнай зямлі, два землеўласнікі, рымскакаталіцкі святар С. Мацяевіч і дырэктар Зямельнага банка ў Вільні Юзаф Монтвіл83. У Гарадзенскай губерні правыя манархісты атрымалі ўсе месцы, акрамя аднаго, у Віцебскай губерні здабылі шэсць мандатаў. У Менскай губерні правыя групоўкі пасля жорсткай кампаніі атрымалі перамогу над краёўцамі (аўтанамістамі) і польскімі землеўладальнікамі. Рускі ўскраінны саюз здабыў дзевяць месцаў. У выніку сярод дэпутатаў ад пяці заходніх губерняў прадстаўнікі праўрадавых партый склалі 80,5%.
У III Думу (1907—1912) ,з пяці беларускіх губерняў выбралі 36 дэпутатаў: 12 землеўласнікаў, 7 прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства, каталіцкага ксяндза, 5 чыноўнікаў і 11 сялян. III Дума, якая пачала працу 1 лістапада 1907 г., нарэшце мела такі нацыянальны і палітычны склад, які быў патрэбны ўраду: 26% налічвалі лібералы, толькі 6% — дэмакраты, а большасць, гэта значыць ажно 61%, займалі дэпутаты праўрадавай арыентацыі. Ніводная з гэтых парламенцкіх фракцый не атрымала абсалютнай большасці, у выніку парламенцкая большасць залежала ад акцябрыстаў, якія ўступалі ў блок альбо з прадстаўнікамі правых партый, альбо з кадэтамі. Найбольшы ўплыў мелі дзве групы — правае крыло акцябрыстаў і фракцыя памяркоўных акцябрыстаў разам з кадэтамі. Дэпутаты ад Беларусі занялі ў Думе галоўным чынам правую і цэнтральную часткі: 19 чалавек увайшло ў правую фракцыю; 7, хоць і сімпатызавалі праваму крылу Думы, мелі памяркоўныя погляды і размяшчаліся бліжэй да цэнтра; 4 далучыліся
83 Korwin-Milewski Н. Siedemdziesi^t lat wspomnien... S. 256; Яноўская B. Усталяванне палітычнай рэакцыі... С. 389.
да «акцябрыстаў»; 1 падтрымліваў Партыю мірнага абнаўлення; 6 дэпутатаў, што мелі краёвыя погляды, стварылі польска-літоўскабеларускую фракцыю. Ніводны з дэпутатаў, выбраных у пяці заходніх губернях, не далучыўся да левага крыла парламента84.
Пётр Сталыпін планаваў увядзенне земскага самакіравання спачатку ў дзевяці заходніх губернях, а пасля толькі ў шасці: Менскай, Магілёўскай, Віцебскай, а таксама ў Кіеўскай, Падольскай і Валынскай. Пры чарговых выбарах збіраліся ахапіць іх курыяльнай сістэмай з падзелам па «рускую» і «польскую» курыі. Тэкст указа аб земствах быў абвешчаны 14 (27) сакавіка 1911 г., але гэтаму папярэднічала спыненне паседжанняў Думы і Дзяржаўнага Савета, якое адбылося па патрабаванні П. Сталыпіна. Дзейнасць прэм’ера ў рэшце рэшт сустрэла супраціў з боку ўсіх груповак, уключна з правымі і манархісцкімі. Пасля смяротнага замаху на П. Сталыпіна ў кіеўскім оперным тэатры ў сакавіку 1911 г. пасаду прэм’ера заняў значна менш актыўны Уладзімір Какоўцаў, і Дума першы раз здолела прапрацаваць да заканчэння тэрміну сваіх паўнамоцтваў.
Выбары ў IV Думу, праведзеныя восенню 1912 г., адбыліся ўжо ў значна менш бурлівай атмасферы, чым папярэднія. Колькасць правых дэпутатаў узрасла да 185, а асоб, якія складалі левае крыло Думы: кадэтаў і прагрэсістаў — да 107 чалавек. У той жа час зменшылася колькасць акцябрыстаў, галоўнай апоры сталыпінскіх рэформаў (са 120 да 98 мандатаў). У склад парламентаўвайшлі таксама 14 сацыял-дэмакратаў, у тым ліку 6 балыпавікоў, якія ў 1913 г. утварылі асобную фракцыю85. Выбары ў беларускіх губернях адбываліся паводле ранейшага сцэнарыя. Зноў большасць выбаршчыкаў падтрымала правыя групоўкі і крайне радыкальных расійскіх манархістаў. Абраныя дэпутаты ў парламенце далучыліся да фракцыі «правых» (чатыры чалавекі), адзін выступаў як прадстаўнік Саюза 17 кастрычніка, дэпутаты з Віленскай губерні, абраныя з нярускай курыі, стварылі асобную краёвую групу, адзін чалавек далучыўся да прагрэсістаў, а астатнія — да фракцыі рускіх нацыяналістаў і памяркоўных правых86.
Выбары ў Думу ў 1907 г. былі сярод іншага магчымасцю для высвятлення ўзроўню папулярнасці Беларускай Сацыялістычнай Грамады, якая разам з ППС, Бундам і РСДРП увайшла ў блок сацыялістычных партый. Гэтыя групоўкі, аднак, панеслі на Беларусі поўную паразу. Перамогу атрымалі агульнарасійскія і прарасійскія партыі, якія ў сваіх праграмах апелявалі да культурнага адзінства праваслаўных жыхароў Расіі і здабылі 36 мандатаў (80,5%). Сяляне, да якіх БСГ адрасавала значную частку сваёй праграмы і сярод якіх шукала падтрымкі, у большасці сваёй галасавалі за «заходнерускія» групоўкі. Выбарчая параза выклікала спыненне БСГ сваёй дзейнасці, якая зноў актывізавалася толькі падчас Першай сусветнай вайны ў агульнай рэвалюцыйнай
м Яноўская В. Усталяванне палітычнай рэакцыі... С. 390.
85 Bazylow L. Historia Rosji... S. 457.
86 Яноўская B. Усталяванне палітычнай рэакцыі... С. 393—394.
атмасферы. Параза таксама засведчыла, што спробы, якія рабіліся беларускімі дзеячамі з мэтай актывізацыі вясковага насельніцтва, не прынеслі пажаданых вынікаў, а таксама тое, што паміж гэтай часткай грамадства і беларускай інтэлігенцыяй існуе вялікая прорва. Беларускія сяляне значна болып давяралі праваслаўным святарам і расійскім манархістам, чым беларускім дзеячам, якія ўспрымаліся як разбуральнікі наяўнага стану рэчаў. Беларускія нацыянальныя каштоўнасці паранейшаму заставаліся малапрывабнымі ў параўнанні з пратаптаным шляхам сацыяльнага прасоўвання на падмурку расійскай культуры і праваслаўнай спадчыны.
Выбары ў Думу засведчылі палітычныя сімпатыі жыхароў Беларусі. Маючы выбар паміж рознымі расійскімі партыямі і беларускай нацыянальнай праграмай, яны вырашылі падтрымаць наяўны статус-кво. У палітычным светапоглядзе большасці беларусаў, вялікай часткі яўрэйскага насельніцтва і нават прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў перамагла прарасійская плынь. Гэта была перамога «заходнерусізму», ідэалогіі, што афіцыйна ніколі не была акрэсленая, але якой, тым не менш, былі прасякнутыя розныя сферы жыцця. У той час, паводле пераканання болыпай часткі вясковага насельніцтва, асабліва праваслаўнага, толькі прарасійская арыентацыя і знаходжанне ў сферы расійскай культуры маглі прывесці да змены ладу жыцця і перамяшчэння з вёскі ў горад. Да такога мыслення паспяхова схіляла культываванне асобы Аляксандра II як цара-вызваліцеля, які скасаваў прыгон і ініцыяваў сацыяльныя пераўтварэнні на вёсцы. Перамога прарасійскай арыентацыі праяўлялася ў ўспрыманні расійскай мовы як мовы адукаваных пластоў насельніцтва, у той час як беларускай — як простай, сялянскай, народнай гаворкі. Расійская культура ўспрымалася як прэстыжная нават у параўнанні з польскай. Сацыяльны дысананс паміж панскім маёнткам і вёскай пры развітай антыпольскай прапагандзе і абмежаванні правоў каталікоў (якія часта атаясамліваліся з палякамі) ставіў польскую культуру і польскую арыентацыю на другасныя пазіцыі. «Заходнерусізм» жа, які лічыў праваслаўных беларусаў і ўкраінцаў разам з велікаросамі членамі аднаго і таго ж рускага народа, атрымліваў перавагу перад польскай арыентацыяй, паводле якой беларусы часта разглядаліся ў сацыяльных, а не этнічных катэгорыях. Значэнне польскіх уплываў паслабляла таксама іх апеляванне да колішняй даіндыстрыяльнай традыцыі, паколькі палякі не ўспрымаліся як носьбіты чаканых зменаў у сферы грамадскіх адносін на вёсцы. У той жа час нацыянальныя працэсы праходзілі дынамічна. У цяні «заходнерусізму» праходзіла пераўтварэнне беларусаў з этнічнай супольнасці ў сучасную нацыю. Працэс гэты ішоў павольна, бо яму перашкаджаў цэлы збег неспрыяльных акалічнасцяў.
Увогуле лічыцца, што з пункту гледжання нацыянальных інтарэсаў беларусаў Першая сусветная вайна выбухнула занадта рана, бо япічэ не быў завершааны этап кансалідацыі беларускага нацыянальнага руху. Беларуская эліта не выпрацавала агульнай праграмы ў дачыненні да
палітычнай будучыні Беларусі, што прывяло да шэрагу дыскусій у той час, калі ўжо неабходныя былі не словы і спрэчкі, а канкрэтныя рашэнні і нават іульня на апярэджванне падзей. Акрамя таго, не хапала адзінства поглядаў, датычных мадэлі пераўтварэнняў: змагацца за стварэнне дэмакратычнай нацыянальнай дзяржавы паводле заходняга ўзору ці пагадзіцца быць часткай шматнацыянальнай дзяржавы і задаволіцца атрыманнем палітычнай аўтаноміі? Раптоўная змена палітьгчнай сітуацыі на працягу ваенных гадоў змушала да адмовы ад тых канцэпцый, якія не прыносілі беларусам ніякай карысці.
Раздзел III
Ад «Вялікага Княства Літоўскага» да Беларускай Народнай Рэспублікі. Ідэя беларускай дзяржаўнасці ў 1914—1917 гг.
3.1 Пад нямецкай акупацыяй
Лета 1914 г. ва ўсёй Еўропе прайшло пад знакам патрыятычных маніфестацый. Іх удзельнікі былі перакананыя, што вайна была навязаная ворагам. Дэкларавалася падтрымка ўласных урадаў, парламенты асобных дзяржаў ухвалялі ваенныя выдаткі, спраўна праходзіла мабілізацыя. Рэкрутацыя ў расійскае войска ў заходніх губернях Расійскай імперыі таксама праходзіла спакойна, нягледзячы на занепакоенасць улад. Нават на тэрыторыі Каралеўства Польскага не адбылося ніякіх эксцэсаў. Шматнацыянальныя расійскія вайсковыя фармаванні ўключалі ў свой склад беларусаў абедзвюх канфесій, аднак дакладная іх колькасць невядомая. Дэпутаты ў Думе (у тым ліку польскія) падтрымалі рашэнні аб выдзяленні сродкаў на ваенныя патрэбы. Штаб галоўнакамандуючага расійскай арміяй вялікага князя Мікалая Мікалаевіча, т. зв. Стаўка, размясціўся ў Баранавічах, у Менску дыслакавалі 150 тысяч жаўнераў. Былі ўстаноўленыя абмежаванні, звязаныя з абвяшчэннем ваеннага становішча — забарона палітычнай дзейнасці, страйкаў, маніфестацый і сходаў, былі створаныя вайсковыя палявыя суды, а таксама ўведзена цэнзура. Большасць беларускіх арганізацый была вымушана спыніць дзейнасць, бо расійская адміністрацыя непакоілася, што нацыянальныя рухі на ўскраіне імперыі будуць накіраваныя супраць адзінства расійскай дзяржавы. Таму засталіся толькі два беларускія друкаваныя органы: «Наша Ніва» і «Bielarus». Першая газета намагалася абудзіць антываенныя настроі, сцвярджаючы бессэнсоўнасць вайны, другая ж, што выдавалася каталіцкім і кансерватыўным асяродкам, патрактавала мабілізацыю як неабходнасць і падтрымала дзейнасць расійскага ўрада.
На працягу першага года вайны ваенныя дзеянні праходзілі далёка ад Літвы і Беларусі. Аднак летам і восенню 1914 г. нямецкія войскі атрымалі перамогу ва Усходняй Прусіі над дзвюма расійскімі арміямі генерала Аляксандра Самсонава і генерала Паўля фон Рэненкампфа, аў лютым наступнага года перайшлі ў наступленне на паўночным усходзе. У сярэдзіне сакавіка 1915 г. нямецкія войскі займалі пазіцыі ўздоўж лініі Таўрогі—Шакі—Пільвішкі—Марыямпале—Краснаполь—Аўгустоў, a
далей на поўдні — уздоўж ракі Бобры. У красавіку і траўні немцы занялі Ковенскую губерню і Курляндыю, спыніўшыся пад Дзвінскам. У жніўні 1915 г. пасля заняцця Варшавы і Модліна нямецкія войскі рушылі ў кірунку Коўна, Вільні і Менска. 25—26 жніўня была ўзятая Брэсцкая крэпасць, а ў верасні расійская армія, баючыся акружэння, пакінула Вільню, Горадню і Ліду. На тэрыторыю Літвы і Беларусі ўступала нямецкая 10-я армія. Расійскі Паўночна-Заходні фронт быў падзелены на Заходні фронт са штабам у Менску і Паўночны са штабам у Дзвінску. Іх стык пад Свянцянамі немцы здолелі праламаць. Расійцам з цяжкасцю ўдалося ўзмацніць пазіцыі ў тым месцы і адкінуць ворага ў раён азёр Свір і Нарач1.
Наступ нямецкіх войскаў на Беларусі суправаджала паніка сярод жыхароў, якія былі перакананыя, што нямецкія жаўнеры будуць чыніць гвалт і забойствы цывільнага насельніцтва. Гэтыя пагалоскі, шматкроць перабольшаныя напалоханымі людзьмі, надыходзілі разам з уцекачамі з Каралеўства Польскага, якія шукалі на ўсходзе прытулку. Зрэшты, для страху меліся пэўныя падставы — у Калішы немцы стралялі ў цывільнае насельніцтва. Фарбы згушчала праваслаўнае духавенства, якое намаўляла сваіх прыхаджан пакідаць гаспадаркі і эвакуавацца разам з адыходзячым расійскім войскам. Гэтую прапаганду распаўсюджвалі расійскія ўлады і вайскоўцы, якія вырашылі прымяніць тактыку спаленай зямлі перад надыходзячым нямецкім войскам. Цывільнаму насельніцтву раілі, а часам і загадвалі выязджаць на вазах альбо выдзеленым чыгуначным транспартам у глыб Расіі. Іншы раз на яго вачах палілі цэлыя вёскі, гаспадаркі і прыбраныя палеткі. Афіцыйнай прапагандзе лягчэй паддаваліся праваслаўныя беларусы. Каталіцкія ксяндзы за выезд, як правіла, не агітавалі, таму большасць каталіцкага беларускага насельніцтва засталася на месцы. У тыя гарачыя ліпеньскія і жнівеньскія дні дарогі, што вялі на ўсход, запоўніліся бежанцамі, якія аддаліся на волю лёсу. Толькі ў ліпені па Кобрынска-Маскоўскай шашы прайшло 400 тысяч чалавек. У страху перад выступленнямі страціўшых надзею бежанцаў галоўнакамандаванне 5—15 кастрычніка арганізавала іх вываз у глыб Расіі, штодзённа выдзяляючы для гэтага ажно 1200 вагонаў2.
Дакладная колькасць людзей, якія рушылі ў бежанства з заходніх тэрыторый Беларусі, Украіны і нават Каралеўства Польскага, пакуль невядомая. Паводле афіцыйных даных, 1 (14) лютага 1917 г. у Расіі налічвалася 3,2 млн бежанцаў. Было зарэгістравана 750 680 беларусаў з Гарадзенскай губерні, 51 954 — з Віцебскай, 164 351 — з Віленскай, 161 453 — з Менскай, 1 654 — з Магілёўскай. Бежанцы былі расцярушаныя, значныя іх групы знаходзіліся ў Тамбоўскай, Самарскай, Калужскай, Казанскай, Курскай, Саратаўскай губернях. У Пецярбургу,
1 Падрабязней на гэтую тэму гл.: Dabrowski J. Wielka Wojna 1914—1918. Cz. 1. Warszawa, 1937. S. 137—179.
2 Latyszonek O. Bialoruskie formacje wojskowe... S. 34; Латышонак A. Жаўнеры БНР... C. 32.
які на пачатку вайны быў перайменаваны ў Петраград, іх было 100 704, а ў Маскве — 128 261. Даныя Народнага камісарыята ўнутраных спраў Расійскай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі ад 11 траўня 1918 г. сведчаць пра 2 292 395 бежанцаў з беларускіх земляў. Асоб, якія ўказалі беларускую альбо расійскую нацыянальнасць, сярод іх было 2 059 395. У 1918—1924 гг. у свае родныя дамы вярнулася каля 700 тысяч чалавек3.
Немцы на занятых тэрыторыях, асабліва на Беласточчыне, Віленшчыне і Гарадзеншчыне, засталі перадусім палякаў, яўрэяў і беларусаў-каталікоў. Начальнік штаба 8-й арміі, а ад 1915 г. начальнік штаба Усходняга фронту генерал Эрых Людэндорф пазней пісаў:
3 беларусамі лічьіцца не даводзілася, бо палякі пазбавілі іх нацыянальнага аблічча, нічога не даўшы ім узамен. Восенню 1915 г. я захацеў атрымаць уяўленне пра беларусаў. Спачатку іх літаральна нідзе немагчыма было знайсці. Толькі пазней выявілася, што гэта вельмі распаўсюджанае, але крайне апалячанае племя, якое стаіць на такім нізкім узроўні культуры, што дапамагчы ім можна было толькі працяглым уздзеяннем4.
Гэты фрагмент успамінаў генерала Людэндорфа і зараз часта падаецца як прыклад тагачаснай слабасці беларускага нацыянальнага руху, хоць ужо звярталася ўвага на тое, што гэтая ацэнка нямецкага вайскоўца сведчыць хутчэй пра яго дрэнную арыентацыю ў нацыянальных адносінах на падпарадкаваным яму абшары5. Праўда, на той момант у заходнім рэгіёне Беларусі ў параўнанні з перадваенным часам на самай справе засталося няшмат беларусаў. Болыпасць праваслаўных пакінула свае сядзібы, а маладых мужчын забралі на фронт. Адсутнасць беларускага насельніцтва на абшарах заходняй, найболып нацыянальна свядомай часткі Беларусі, была адным з галоўных фактараў, які паўплываў на лёс будучай беларускай дзяржаўнасці. Такая сітуацыя таксама паўплывала на нацыянальныя адносіны. Дагэтуль беларуская нацыянальная свядомасць фармавалася ў канфесійна неаднародным асяроддзі, ахопліваючы прадстаўнікоў абодвух веравызнанняў. На пачатку мінулага стагоддзя, як ужо адзначалася, важнейшай за канфесійную прыналежнасць у сялянскім асяроддзі была агульнасць мовы і звычаяў. Пасля эвакуацыі праваслаўнага насельніцтва ў глыб Расіі беларусы-каталікі, што засталіся на гэтай тэрыторыі, сталі больш паддавацца ўплывам польскага нацыянальнага руху і паланізатарскай
3 Скалабан В. У. Бежанцы Ц ЭГБ. Т. 1. С. 339.
4 Людендорф Э. Мон воспомннання о войне 1914—1918 гг. Москва—Мннск, 2005. С. 185; арыгінал: Ludendorff Е. Meine Kriegserinnerungen 1914—1918. Berlin, 1919. S. 145.
5 Уваіу на гэта звярталі ў тым ліку: Latyszonek О. Bialoruskie formacje wojskowe... S. 35—36; Латышонак A. Жаўнеры БНР... С. 33; MichalukD. Formowanie si^podstaw panstwowych Bialoruskiej Republik! Ludowej w latach 1918—1919 // Lata Wielkiej Wojny. Dojrzewanie do niepodleglosci 1914—1918 / Red. D. Grinberg, J. Snopko, G. Zackiewicz. Bialystok, 2007. S. 110.
Раздзел III. Ад «Вялікага Княства Літоўскага» da Беларускай Народнай...111 дзейнасці Каталіцкага касцёла. Пераняцце польскіх нацыянальных ідэй палегчыў стан ваеннай пагрозы, а таксама адсутнасць кантактаў з той часткай свайго народа, якая трапіла па-за абшар нямецкай акупацыі.
У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся ўздоўж лініі, якая праходзіла на захад ад Дзвінска і Паставаў і на ўсход ад Наваградка, Баранавіч і Пінска. Вясной наступнага года расійскае камандаванне зацвердзіла план летняга наступлення. Дзеянні распачаліся ў ліпені сіламі ўсіх франтоў пры галоўным удары Заходняга фронту на віленскім кірунку. Аднак гэта не прынесла патрэбнага выніку, а толькі велізарныя страты ў асабовым складзе — 4-я расійская армія, атакуючы немцаў на ўчастку Гарадзішча—Баранавічы, страціла 80 тысяч чалавек. Прычынай няўдачы была перадусім нерашучая пазіцыя камандуючага — генерала Аляксея Эверта6. Марудныя дзеянні 2-й, 10-й і 3-й расійскіх армій сталі прычынай таго, што фронт затрымаўся на Беларусі ажно да 1918 г.
Тэрыторыя, якая трапіла пад нямецкую акупацыю, агульнай плошчай 108 808 км, ахоплівала тры наваствораныя адміністрацыйныя адзінкі: Курляндьпо (Лібаўскі, Мітаўскі, Добленскі, Тукумскі, Віндаўскі, Голдзінгенскі, Тальсенскі, Газенпоцкі, Гробінскі, Броўскі паветы); адзінку, названую Літвой, з Віленскім і Ковенскім гарадскімі і сельскімі паветамі, а таксама Крэтынгскім, Сядскім, Ашмянскім, Шаўліскім, Яганішкельскім, Біржанскім, Цельшаўскім, Куршанскім, Кейданскім, Панявежскім, Вежайцкім, Скаўдвілскім, Паюжскім, Расейнскім, Купішскім, Уцянскім, Рокішскім, Сілгудзішскім, Вількамірскім, Уладзіславаўскім, Вілкавішскім, Марыямпальскім, Сувалкаўскім, Сейненскім, Аўгустоўскім, Кашадарскім, Шырвінцкім, Мальяцкім, Падбродскім, Аліцкім паветамі. У склад трэцяй адзінкі пад назвай акруга Беласток—Горадня ўвайшлі гарадскія і сельскія Гарадзенскі і Беластоцкі паветы, Лідскі гарадскі павет, а таксама Плянтаўскі, Васілішкаўскі, Радунскі, Дзятлаўскі (Ост), Ваўкавыскі, Алекшыцкі, Сакольскі, Бельскі, Свіслацкі паветы7.
Акупаваныя падчас Першай сусветнай вайны немцамі тэрыторыі называліся «Gebiet des Oberbefehlshaber Ost» (Абшар галоўнакамандуючага Усходам), у скароце—Обер-Ост. Вайсковую адміністрацыю на гэтым абшары ўзначальваў генерал Эрых Людэндорф пад агульным кіраўніцтвам камандуючага Усходнім фронтам фельдмаршала Паўля фон Гіндэнбурга. Напрыканцы вайны, 27 студзеня 1918 г., быў выдадзены загад аб рэарганізацыі вайсковай адміністрацыі — адзінкі Літва і акруга Беласток—Горадня былі перададзеныя пад аіульнае кіраванне пад назвай Militärverwaltung Litauen (Вайсковая адміністрацыя Літвы) з сядзібай у Вільні. Увесь абшар быў падзелены на дзве часткі: паўночную — LitauenBezirk Nord — з адміністрацыйным цэнтрам у Вільні і паўднёвую — Litauen-Bezirk Süd — з цэнтрам у Беластоку. Тэрытарыяльны абшар гэтых адзінак адпавядаў папярэднім — Літве і акрузе Беласток—Г орадня.
6 Нсторня Первой мнровой войны 1914—1918. Т. 2 / Ред. й. Н. Ростунов. Москва, 1975. С. 186—204.
7 Glaser S. Okupacja niemiecka na Litwie w latach 1915—1918. Stosunki prawne. Lwow, 1929. S. 8, 174—175.
Немцы былі вымушаныя лічыцца са спецыфічнай нацыянальнай мешанінай. Абшар, які трапіў у межы Обер-Осту, характарызаваўся кампактным пасяленнем беларусаў, літоўцаў і латышоў з расцярушанымі выспамі польскага, расійскага, яўрэйскага і нямецкага насельніцтва. Немцы напачатку выкарыстоўвалі расійскі перапіс 1897 г., а паводле яго даных нацыянальны склад насельніцтва на акупаваных тэрыторыях выглядаў наступным чынам: 34,4% жыхароў гэтага абшару складалі літоўцы, 20,8% — беларусы, 13,5% — яўрэі, 11,8% — палякі, 10,5% — латышы, 6,2% — расійцы, 2,5% — немцы (у Беластоцка-гарадзенскай акрузе гэтыя лічбы выглядалі наступным чынам: 0,3%—літоўцы, 56% — беларусы, 17,9% — яўрэі, 13,9% — палякі, 10,6% — расійцы, 0,9% — немцы8). Юры Туронак падае, што паміж правядзеннем перапісу і пачаткам вайны колькасць насельніцтва на тэрыторыі Обер-Осту павялічылася да 5,8 млн, альбо на 30%, аднак у выніку эвакуацыі ў Расію зменшылася напалову і ў 1916 г., паводле нямецкіх падлікаў, склала 2,9 млн9.
Тэрыторыі, на якіх жылі беларусы, пасля ўсталявання нямецкай улады ўвайшлі ў склад дзвюх адзінак Обер-Осту. Паўднёвая Віленшчына трапіла ў акругу Літва, а частка Гарадзеніпчыны разам з Беласточчынай — у акругу Беласток—Горадня. Рэшту тэрыторый, што былі заселены беларусамі і трапілі пад нямецкі кантроль, складала вузкая паласа, якая бегла з поўначы на поўдзень паміж усходняй мяжой ОберОсту і лініяй нямецка-расійскага фронту. Абшар, на якім знаходзіліся Ашмяны, Баранавічы, Пружаны, Берасце і Пінск, увайшоў у склад вайсковай аператыўнай зоны. Адносна гэтых земляў немцы не высоўвалі тэрытарыяльных патрабаванняў да Расіі.
Нямецкая адміністрацыя на падлеглых ёй тэрыторыях спрабавала арганізаваць адносіны паміж асобнымі нацыянальнасцямі на раўнапраўнай аснове. Для гэтага ў снежні 1915 г. выйшла распараджэнне аб двухмоўных пашпартах — па-нямецку і на роднай мове ўладальніка, гэта значыць па-літоўску, па-польску, па-латышску і на ідыш. Аднак распараджэнне аб увядзенні нямецка-беларускіх пашпартоў генерал Э. Людэндорф выдаў толькі 27 сакавіка 1916 г.10. Абшар нямецкай акупацыі зведаў прымусовыя рэквізіцыі. Дзейнасць у гэтай галіне рэгулявалі адпаведныя распараджэнні: аб палявых і лясных зборах, аб металах, аб плаціне, аб драўніне, аб зброі і боепрыпасах, аб ложках, аб ваўняных коўдрах, аб конскім воласе11. Рэквізаваную маёмасць нямецкія ўлады высылалі галоўным чынам у Германію, часам яна служыла для забеспячэння войскаў, размешчаных на паўночным усходзе. На
8Turonek J. Bialorus pod okupacj^... S. 18; Туронак Ю. Веларусь пад нямецкай акупацыяй... С. 15; Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі... С. 518. Лічбы Ю. Туронкам прыводзяцца паводле: Das Land Ober-Ost. Stuttgart, 1917. S. 433.
9 Turonek J. Biatorus pod okupacja... S. 18; Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй... С. 14—15; Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі... С. 518.
10 Sukiennicki W East Central Europe during World War I: from Foreign Domination to National Independence I Red. M. Siekierski. Vol. 1. New York, 1984. R 159.
11 Glaser S. Okupacja niemiecka na Litwie... S. 131—141.
Раздзел III. Ад «Вялікага Княства Літоўскага» da Беларускай Народнай...113 жыхароў акупаваных тэрыторый таксама накладаліся кантрыбуцыі ў той ці іншай форме — надзвычайныя прымусовыя падаткі для ўтрымання адміністрацыі, падаткі, якія замянялі натуральныя падаткі на ўтрыманне войска. Карныя кантрыбуцыі (у тым ліку за падпал маёмасці, прызначанай для рэквізіцыі, недастатковую дапамогу падчас тушэння пажару, ухіленне ад рэквізіцыі і супраціўленне жаўнерам, за недастатковае супрацоўніцтва гміны з акупацыйнымі ўладамі) накладаліся на гміны ў якасці калектыўнай адказнасці за асобныя правіны.
Такім чынам, лінія фронту падзяліла беларускія землі. Частка з іх трапіла ў зону нямецкай акупацыі, уключаючы шматнацыянальную Вільню, важны асяродак культуры, у тым ліку і беларускай, а частка засталася пад расійскай уладай. Свабодныя кантакты з усходняй часткай Беларусі сталі немагчымымі з-за ўсталявання мяжы акупаваных тэрыторый. Тым самым для беларусаў ускладнялася ажыццяўленне скаардынаванай палітычнай дзейнасці.
Немцы выдалі шэраг распараджэнняў, якія рэгулявалі жыццё на занятых тэрыторыях. 28 ліпеня 1915 г. Паўль фон Гіндэнбург забараніў любую палітычную дзейнасць для ўсіх нацыянальных груп, у тым ліку сходы пад адкрытым небам, працэсіі, вулічныя маніфестацыі. Ен забараніў таксама арганізацыю паседжанняў у прыватных і публічных месцах. Сходы, дыскусіі, публічныя абмеркаванні маглі адбывацца выключна са згоды павятовых улад. Такія рашэнні перакрэслівалі магчымасць функцыянавання ранейшых таварыстваў і саюзаў, мэтай якіх была палітыка, а таксама забаранялі стварэнне новых. На пачатку наступнага года гэтыя правілы адкарэктавалі ў бок спрашчэння — была дазволена дзейнасць таварыстваў пры ўмове абавязковага атрымання згоды на гэта павятовых улад12. Адносна свабодна маглі функцыянаваць камітэтьі дапамогі ахвярам вайны, якія ўзніклі адразу пасля яе пачатку, яшчэ за часамі расійскай улады. Да сярэдзіны 1917 г. яны былі адзінай формай легальнай грамадскай дзейнасці мясцовага насельніцтва. Нічога дзіўнага, што яны выконвалі прадстаўнічую функцыю ў вачах акупацыйных улад — рэпрэзентавалі нацыянальныя групы і перадавалі іх прапановы адносна асветніцкіх, культурных і сацыяльных спраў.
Яшчэ перад адыходам з Літвы і Беларусі расійцаў са згоды губернскіх улад у красавіку 1915 г. у Вільні было створана Беларускае таварыства дапамогі ахвярам вайны (БТДАВ). Яго ўзначаліў Вацлаў Іваноўскі, a намеснікамі сталі Антон Луцкевіч і Вацлаў Ластоўскі. Аддзелы Таварыства былі створаныя ў Менску, Вілейцы, Друскеніках, Полацку і Г орадні. Іх мэтай была дапамога асобам, якія страцілі маёмасць, сям’ю альбо здароўе падчас ваенных дзеянняў. Пры магчымасці, не зусім згодна са статутам, аддзяленні Таварыства займаліся нацыянальнай дзейнасцю. Гэта была адзіная пляцоўка для такога роду дзейнасці, бо пасля пачатку вайны расійцы, баючыся лакальных вынікаў дзейнасці нацыянальных асяродкаў, спынілі працу ўсіх нацыянальных таварыстваў, нават культурніцкіх. Перад прыходам немцаў частка дзеячаў БТДАВ, у тым
12 Glaser S. Okupacja niemiecka na Litwie... S. 128—130.
ліку В. Іваноўскі, эвакуавалася ў глыб Расіі і там працягвала дзейнасць сярод бежанцаў. У Вільні працай кіраваў А. Луцкевіч, а разам з ім дзейнічалі драматург Францішак Аляхновіч, паэтка Алаіза Пашкевіч, Вацлаў Ластоўскі, Іван Луцкевіч і яго нявеста Юльяна Мэнке, а таксама Вінцэнт Святаполк-Мірскі і кс. Уладзіслаў Талочка. Гэты асяродак займаўся галоўным чынам асветніцкімі справамі. Сябры Таварыства арганізавалі курсы для настаўнікаў і першую ў гісторыі афіцыйную беларускую школу, адкрытую ў канцы 1915 г.13.
Беларуская асветніцкая дзейнасць была магчымай дзякуючы ўвядзенню на акупаванай тэрыторьгі прынцыпу роўнасці нацыянальных моў без прывілеяванага становішча якой-небудзь адной нацыянальнай групы. Распараджэнні Паўля фон Гіндэнбурга ад 22 снежня 1916 г. забаранялі выкладанне ў школах на расійскай мове і ўводзілі абавязковае рэлігійнае навучанне на роднай мове. Мовай выкладання была нямецкая, прычым вучоба ў школе не стала абавязковай. У выніку ў кастрычніку 1916 г. на тэрыторыях Обер-Осту (без Курляндыі) функцыянавала 8 беларускіх школ, 385 польскіх і 260 літоўскіх. У снежні наступнага года колькасць беларускіх школ вырасла да 50, літоўскіх — да 542, польскіх школ было на той час 291. У красавіку 1918 г. беларускіх школ стала 89, літоўскіх — 710, а польскіх — 29914. На працягу толькі аднаго года колькасць дзяцей, што навучаліся ў беларускіх школах, павялічылася ажно ў пяць разоў — з 641 вучня напрыканцы 1916 г. да 3266 у 1917. Гэта было эфектам павышэння ўзроўню нацыянальнай свядомасці, а таксама з’яўлення магчымасці навучання на роднай мове, на якой дзеці размаўлялі дома.
Упершыню беларуская мова была вынесеная на ўзровень мовы навучання, на якім раней знаходзіліся толькі расійская і польская, якія лічыліся мовамі эліты. Аднак падаецца, што былі і іншыя прычыны, па якіх бацькі пасылалі дзяцей у беларускія школы. Адной з іх дакладна была забарона расійскамоўнай школы, а значыць — адсутнасць выбару. Праваслаўнае насельніцтва не бачыла прычыны, каб аддаваць дзяцей у польскія школы. Меў таксама сваё значэнне кірылічны алфавіт беларускай мовы, які быў графічна падобны да расійскай кірыліцы. Расійская ж мова да нядаўняга часу была афіцыйнай мовай. Напэўна, і гэтым таксама трэба тлумачыць папулярнасць беларускіх школ сярод праваслаўнага насельніцтва. У каталіцкіх асяродках было створана толькі пяць беларускіх школ15. Гэтаму моцна супраціўлялася каталіцкае духавенства, агітуючы за польскую нацыянальную самасвядомасць і лічачы каталікоў-беларусаў палякамі. Здараліся выпадкі, што ксяндзы адмаўлялі ў споведзі і камуніі бацькам, якія пасылалі дзяцей
13 Turonek J. Biatorus pod окйрадд.. S. 20—21; Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй... С. 16; Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі... С. 519.
14 Turonek J. Biatorus pod okupacjq... S. 24; Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй... С. 18; Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі... С. 521.
15 Turonek J. Biatorus pod okupacjq... S. 23; Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй... С. 19; Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі... С. 521—522.
у беларускія школы. Павелічэнне колькасці такіх школ было звязана таксама з тым, што нямецкая адміністрацыя набывала веды адносна колькасці беларусаў на тэрыторыі Обер-Осту, асабліва ў прыфрантавой зоне, больш аднастайнай паводле канфесійнай прыкметы. Як піша ў сваіх вельмі цікавых успамінах Ю. Мэнке, па мужу Дубейкаўская, немцы ведалі
рускіх, палякаў, яўрэяў, часткова літоўцаў, а беларусы для іх былі нечым новым. Колькі пісьмовых помнікаў з гістарычнымі даведкамі трэба было даследаваць, каб зразумець жаданні і патрэбы беларусаў!16.
Апрача арганізацыі беларускіх пачатковых школ, заняліся таксама і падрыхтоўкай настаўніцкіх кадраў. У кастрычніку 1916 г. пачаліся заняткі ў першай беларускай настаўніцкай семінарьгі ў Свіслачы. Будучыя педагогі навучаліся таксама на курсах беларусазнаўства. У чэрвені 1916 г. у Вільні быў заснаваны Беларускі клуб, а пры ім тэатр, які ўжо на пачатку наступнага года меў уласную сцэну і трупу17.
Распараджэнні, што датычылі прэсы, рэгулявалі выхад часопісаў і газет. На тэрыторыі Обер-Осту распаўсюджваліся мясцовыя перыёдыкі: у Пінску — «Pinsker Zeitung» (па-нямецку і па-расійску), пачынаючы з канца верасня 1915 г.; у Горадні — «Grodnoer Zeitung» па-нямецку, папольску і па-яўрэйску; пачынаючы з 1916 г. у Вільні выходзілі «Wilnaer Zeitung» па-нямецку і «Dziennik Wilenski» па-польску; у Беластоку — «Bialystoker Zeitung» па-нямецку, па-польску і на ідыш; у Сувалках з красавіка 1916 г. — «Suwalkier Zeitung» па-нямецку, па-польску і на ідыш18.
Немцы, разлічваючы на тое, што ім удасца прабіцца са сваёй антырасійскай прапагандай да шматнацыянальнага грамадства ОберОсту, дазволілі таксама прэсу на нацыянальных мовах, але толькі па адным выданні. Старонкі гэтых газет нацыянальныя дзеячы выкарыстоўвалі ў якасці форуму для прэзентацыі ўласных нацыянальных культур. У Вільні ад канца студзеня 1916 г. выходзіла яўрэйская «Bilderschau Letze Nai’s» («Апошнія навіны»), а ад пачатку верасня 1917 г. па-літоўску тры разы на тыдзень выдавалася «Lietuvos Aidas» («Рэха Літвы»).
Такой магчымасцю скарысталіся таксама віленскія беларусы. Пад рэдакцыяй Вацлава Ластоўскага і братоў Луцкевічаў два разы на тыдзень ад 15 лютага 1916 г. у Вільні выходзіла беларуская газета «Гоман», якая сваёй назвай указвала на пераемнасць з пецярбургскай газетай беларускіх народнікаў. «Гоман», гэтаксама як і перадваенная «Наша Ніва», стараўся кансалідаваць беларусаў абодвух веравызнанняў ва-
16 Вітан Кветка. Беларуская дзейнасьць пад першай нямецкай акупацыяй II Запісы Беларускага Інстытута Навукі і Мастацтва. Кн. 12. Нью-Ёрк, 1974. С. 60.
17 Turonek J. Bialorus pod okupacja... S. 22; Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй... С. 17; Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі... С. 520.
18 Glaser S. Okupacja niemiecka na Litwie... S. 178.
кол нацыянальнай ідэі. Таму газету, якую напачатку выдавалі толькі лацінкай, ад 1 верасня 1916 г. пачалі вьшускаць таксама і кірыліцай. Перыядычнае выданне інфармавала пра ваенныя дзеянні на асобных франтах і пра бягучыя палітычныя падзеі. Апрача гэтага, рэдакцыя газеты размяшчала артыкулы, прысвечаныя гісторыі беларускіх земляў ад часоў Кіеўскай Русі, Вялікага Княства Літоўскага, перыяду прыналежнасці да Расіі, ажно да самых апошніх падзей. Шмат месца займалі публікацыі з галіны гісторыі культуры і літаратуры. У грамадскай публіцыстыцы на першае месца высоўвалася аграрнае пытанне, прычым аўтары некаторых тэкстаў прапаноўвалі досыць радыкальныя метады яго вырашэння. Нічога дзіўнага, што газета не выклікала сімпатыі з боку палякаў, якія абвінавачвалі нямецкія акупацыйныя ўлады (хоць хутчэй беспадстаўна) у арганізацыі беларускага руху19.
Газета «Гоман» стала выдатнай трыбунай для дыскусіі на тэму палітычнай будучыні Беларусі і Літвы. Асноўныя публіцысты газеты, браты Луцкевічы, паводле сваіх перакананняў былі краёўцамі і прапагандавалі найбольш ім у той час блізкую ідэю аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага як самастойнага дзяржаўнага арганізма, складзенага з земляў этнаграфічнай Літвы і Беларусі з агульным урадам.
Пасля выбуху вайны браты Луцкевічы стараліся працягваць супрацоўніцтва з прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцей на сацыяльна-грамадскім грунце. У ноч з 17 на 18 верасня 1915 г. віленскі губернатар Пётр Вяроўкін зацвердзіў склад Віленска-Ковенскага грамадзянскага камітэта, мэтай якога была рэпрэзентацыя краю перад немцамі, якія займалі Літву і Беларусь20. Сябры камітэта, у большасці краёўцы, павінны былі дбаць пра інтарэсы чатырох народаў гістарычнай Літвы. Палякаў прадстаўлялі журналіст Вітольд Абрамовіч, Зыгмунт Юндзіл, адвакат Браніслаў Кшыжаноўскі, лекар Ян Багушэўскі, сацыяліст Эйдукевіч, Аляксандр Ілінскі-Кашоўскі, Станіслаў Кагнавіцкі, Станіслаў Монтвіл, Ян Пілсудскі, Казімір Свянтэцкі, Вітольд Вянслаўскі, Аляксандр Звяжынскі. Літоўскімі справамі займаліся кіраўнік літоўскіх сацыял-дэмакратаў інжынер Стэпанас Кайрыс, Ёнас Кімонтас, В. Сташынскас, Юргіс Шаўліс, дэмакрат Енас Вілейшыс. Інтарэсы яўрэяў прадстаўлялі дэмакратычны дзеяч і лекар Цэмах Шабад, лекар Якаў Выгодскі, Ю. Ізбіцкі і Літаўэр. Прадстаўнікамі беларусаў былі браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі і Аляксандр Заштаўт21. Камітэт быў прызнаны ў якасці прадстаўнічага органа ротмістрам фон Бекератам, начальнікам нямецкай адміністрацыі ў Вільні.
19 Litwa za rzadöw ks. Isenburga. Krakow, 1919. S. 94—95.
20 Karp M. J. W poszukiwaniu wspdtpracy mi^dzy narodami bylego Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego podczas I wojny swiatowej Ц Belarus, Lithuania, Poland, Ukraine. The Foundations of Historical and Cultural Traditions in East Central Europe. International Conference Rome, 28 April — 6 May 1990 / Red. J. Kloczowski. Lublin, 1994. R 411.
21 Sukiennicki W. Poczqtki Ober-Ostu i sprawa Konfederacji W. K. Litewskiego 1915— 1916 // Zeszyty Historyczne. Z. 28. Paryz, 1974. S. 99—104.
Камітэт, арганізаваны пад шыльдай грамадскай арганізацыі, не здолеў, аднак, супрацьстаяць нарастаючым сярод яго ўдзельнікаў палітычным і нацыянальным супярэчнасцям. Непасрэднай прычынай яго развалу стаў, на думку Марэка Карпа, падзел грашовых сродкаў, прызначаных для ахвяр вайны. Яны былі прывезеныя ў Вільню ў лістападзе 1915 г. Браніславам Кшыжаноўскім і Юргісам Шаўлісам з Познані і Берліна. Фінансавыя сродкі паходзілі ў тым ліку з камітэта ў швейцарскім Веве ад Генрыка Сянкевіча. Жаданнем ахвярадаўцаў быў падзел грошай паміж усімі нацыянальнымі групамі — палякамі, літоўцамі і беларусамі, каб такім чынам стварыць давер да польскай справы на гістарычнай Літве. Аднак польскія сябры Віленскага камітэта змаўчалі пра існаванне такіх пажаданняў і атрыманыя сродкі вырашылі выдаткоўваць выключна на патрэбы польскага насельніцтва. Усё гэта стала вядома, калі грошы праходзілі праз орган нямецкай адміністрацьгі («Zivilverwaltung») Вільні. Вынікам гэтай досыць прыкрай інтрыгі быў недавер з боку няпольскіх сяброў камітэта, які стаў прычынай яго хуткага распаду і пошукаў уласных шляхоў рэалізацыі палітычных і нацыянальных планаў.
Спробай захавання краёвай ідэалогіі з боку часткі віленскіх беларусаў быў «Універсал Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага», выдадзены на чатырох мовах: беларускай, літоўскай, польскай і ідьпп. Пад ім падпісалася Часовая рада Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага. Яна абвяшчала, што 19 снежня 1915 г. сябры літоўскіх, польскіх, беларускіх і яўрэйскіх арганізацый стварылі Канфедэрацыю Вялікага Княства Літоўскага з мэтай самавызначэння занятых нямецкімі войскамі літоўскіх і беларускіх земляў, якія раней уваходзілі ў склад ВКЛ. Самавызначэнне названых земляў бачылася ў выглядзе дзяржаўнай адзінкі пры гарантаванні поўных правоў для ўсіх нацыянальнасцей, што насялялі яе тэрыторыю22. Адначасова ўтрымліваўся заклік да ўсіх грамадзян Краю, каб узвысіліся над усімі падзеламі і перакананнямі для карысці супольнай Айчыны і далучыліся да Канфедэрацыі ВКЛ. Універсал выйшаў з-пад пяра I. Луцкевіча, хоць, хутчэй за ўсё, абмяркоўваўся з яго братам Антонам23. У лютым 1916 г., на гэты раз хаваючыся пад шыльдай Рады Канфедэрацыі ВКЛ, браты выдалі чарговую адозву «Да грамадзян Літвы і Беларусі». Галоўнай мэтай яны прызналі самастойнасць Літвы і Беларусі як агульнага дзяржаўнага арганізма. Абодва Луцкевічы, як, зрэшты, і большасць жыхароў гістарычнай Літвы, трактавалі гэтыя землі як адно цэлае. Тады яшчэ не бралі пад увагу магчымасць падзелу этнічнымі межамі гэтай тэрыторыі, злучанай некалькімі стагоддзямі супольнай мінуўшчыны. Толькі пазнейшыя
22 Uniwersat Konfederacji Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego (przedruk) // Karp M. J. W poszukiwaniu wspötpracy... S. 414.
23 Аўтарства ў польскай гістарыяграфіі даказаў: Karp М. J. W poszukiwaniu wspoipracy... S. 411—419. У беларускай гістарыяграфіі погляд, што аўтарамі ідэі Канфедэрацыі ВКЛ былі Луцкевічы, існуе даўно; гл.: Stankiewicz А. Da historyi bietaruskaha palitycnaha wyzwalennia. Wilnia, 1934. S. 83; перадрук: Станкевіч A. 3 Богам да Беларусі: Збор твораў. Вільня, 2008. С. 193.
118 Беларуская Народная Рэспубліка 1918—1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці падзеі — развал расійскай манархіі, рэвалюцыя і хуткае развіццё канцэпцыі нацыянальнай дзяржавы, а таксама балыпавіцкая пагроза пачалі змяняць погляд на палітычную будучыню гэтых земляў.
Адозва мела антырасійскую скіраванасць, а яе аўтары падкрэслівалі, што пецярбургскі ўрад не падтрымае ніякіх нацыянальных і дзяржаўных памкненняў на Літве і Беларусі, бо працягвае трактаваць гэтыя тэрыторьгі як частку Расійскай дзяржавы. Таму разумення ідэі самастойнасці ВКЛ варта шукаць сярод цэнтральнаеўрапейскіх дзяржаў, зацікаўленых у існаванні «муру», які агародзіць іх ад Расіі. Хоць такія патэнцыйныя сябры не называліся, было зразумела, што гаворка вядзецца пра Германію і яе саюзнікаў. Луцкевічы дапускалі, што ў выпадку іх перамогі ў вайне польскія, літоўска-беларускія і прыбалтыйскія землі аддзеляцца ад Расіі і створаць асобныя дзяржаўныя адзінкі альбо адзін арганізм у нейкай канфігурацыі з гэтымі «цэнтральнаеўрапейскімі дзяржавамі». Канфедэрацыя ВКЛ, з аднаго боку, была спробай ажыўлення краёвай ідэі, a з другога — з’яўлялася адказам на нямецкую канцэпцыю «Сярэдняй Еўропы», асновы якой прадставіў Фрыдрых Наўман у выдадзенай у 1915 г. працы «Mitteleuropa^. Прыхільнікамі гэтай ідэі былі Артур Цымерман, намеснік міністра замежных спраў Готліб фон Ягава, які ў 1916 г. заняў яго месца, і Паўль Рорбах, адзін з уплывовых творцаў усходняй палітыкі Германіі. Пажаданні, абвешчаныя Радай Канфедэрацыі, абапіраліся на праграму краёўцаў. Яны зводзіліся да таго, каб літоўскабеларускія землі ў выніку новых сацыяльна-палітычных падзелаў сталі самастойнай дзяржаўнай адзінкай з соймам у Вільні. Тэрыторыя дзяржавы павінна была ахапіць «прынамсі землі, занятыя цяпер нямецкімі войскамі», а значыць — Ковенскую і Віленскую губерні, частку Сувалкаўскай і Гарадзенскай губерняў, населеных літоўцамі і беларусамі, «літоўскую» частку Курляндскай губерні з доступам да мора, а таксама кавалак Менскай губерні. Паслоў у сейм павінны былі вызначаць выбары на падставе агульнага, роўнага, наўпроставага і таемнага галасавання з гарантаваннем усіх правоў усім нацыянальнасцям. Лад гэтай беларуска-літоўскай дзяржавы, а таксама асноўныя законы павінен быў вызначыць Устаноўчы сейм у Вільні, які збіраўся засядаць без удзелу нямецкай адміністрацыі25.
Хоць подпісы пад адозвай азначалі існаванне пэўных фармалізаваных ініцыятыўных груп, аказалася, што браты Луцкевічы дзейнічалі з уласнай ініцыятывы. Здзіўленне адносна праекта выказалі палякі — краёвец Людвік Абрамовіч і нацыянал-дэмакрат Уладзіслаў Студніцкі; над аўтарствам адозвы задумаліся ўплывовыя літоўскія партьгі і прадстаўнікі Бунда26. Магчыма, здзіўленне праектам Луцкевічаў было крыху ўдаваным, бо гэта ўяўлялася палітычна больш выгадным, чым прыняцце адназначнага стаўлення да «Універсала» і звязанае з гэтым раскрыццё
24 Naumann F. Mitteleuropa. Berlin, 1915.
25 Lietuvos mokslq akademijos Vrublevskiu biblioteka. Rankrasciu skyrius (LMAVB RS). F. 21. Ap. 1. B. 85 (Odezwa Rady Konfederacji Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego, luty 1916).
26 Karp M. J. W poszukiwaniu wspolpracy... S. 413.
Раздзел III. Ад «Вялікага Княства Літоўскага» da Беларускай Народнай...119 карт. Арыентаваліся перадусім на тое, што гэты праект з’яўляецца спробай вырашэння нацыянальных праблем і скіраваны супраць жадання [адной з нацыянальных груп. —Рэд.] авалодаць Вільняй і Віленіпчынай. Сябрамі Рады Канфедэрацьгі былі перадусім краёўцы: Дамінік Сямашка, Вацлаў Ластоўскі, Юргіс Шаўліс, Ёнас Вілейшыс, Аўгусцінас Янулайціс, Аляксандр Заштаўт, Цэмах Шабад і адвакат Сімон Разенбаум27. Магчыма, мае рацыю Зяновіюш Панарскі, які сцвярджае, што ананімнасць і таямнічасць, якая атачала з’яўленне «Універсала», была вынікам таго, што рашэнне аб напісанні дакумента ўзнікла ў асяродку масонаў, да якіх належалі віленскія дэмакраты — літоўцы, беларусы і яўрэі28. У той час палякі, якужо адзначалася, пакінулі віленскія масонскія ложы, уступаючы ў сувязь з ложамі на тэрыторыі Каралеўства Польскага.
Аднаўленне ВКЛ прадугледжвала магчымасць ахопу нават тых тэрыторый, што ляжалі далёка на ўсходзе: Смаленскай, Чарнігаўскай і Северскай земляў, што некалі ўваходзілі ў склад гэтай дзяржавы, a пазней былі занятыя Масквой. Гэта было этнічнае беларуска-расійскае і беларуска-ўкраінскае памежжа, дзе на пачатку XX ст. яшчэ жывыя былі беларуская мова і абраднасць.
Ідэя аднаўлення ВКЛ леглаў асновучарговага плана, распрацаванага братамі Луцкевічамі, а менавіта — стварэння Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мора. Гэтая канцэпцыя была сфармулявана ў рэфераце I. Луцкевіча да III з’езда народаў, які быў арганізаваны 27— 29 чэрвеня 1916 г. у швейцарскай Лазане. У ім узялі ўдзел прадстаўнікі дваццаці трох нацыянальнасцей: жыхары Расіі (у тым ліку фіны, эстонцы, латышы, літоўцы, беларусы, украінцы, палякі, грузіны, татары, туркмены), а таксама прадстаўнікі Заходняй Еўропы і Паўночнай Афрыкі (баскі, каталонцы, егіпцяне, ірландцы, тунісцы, бёльгійцы). З’ездам кіраваў бельгіец, юрыст Паўль Отлет, стваральнік асноў навуковай бібліяграфіі29. З’езд прайшоў пад лозунгам, які дэклараваў, што кожны народ павінен быць гаспадаром на сваёй зямлі. Канферэнцыя адбылася пры сакрэтнай падтрымцы Германіі, якая спадзявалася ажывіць нацыянальныя і сепаратысцкія рухі сярод народаў варожых сабе дзяржаў. Нацыянальныя дэлегацыі з тэрыторый, што нядаўна ўваходзілі ў склад Расіі, а зараз былі акупаваныя Германіяй, вельмі асцярожна выказваліся ў справе сваёй будучыні і не высоўвалі наперад лозунг незалежнасці30.
Беларусаў прадстаўлялі I. Луцкевіч і В. Ластоўскі. Будучыню Усходняй Еўропы яны бачылі ў якасці канфедэрацыі незалежных дзяржаў —
27 Мікніс Р. Веларуска-літоўскія гістарычна-культурныя ўзаемадачыненні Ц Бёларусіка=Albaruthenica 6: Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы шжнацыянальнага, міжрэлігійнага і міжкультурнагаўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 2 / Рэд. У. Конан і інш. Мінск, 1997. С. 253.
28 Ponarski Z. Konfederacja Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego 1915—1916 Ц Bialoruskie Zeszyty Historyczne. T. 10. Bialystok, 1998. S. 56—67.
29 Relacja ab zjezdzi u Lozannie // Homan. 1916. 11 zniünia. № 52. S. 2—3; 15 zniünia. № 53. S. 3.
,3° Sukiennicki W East Central Europe... P 232—239.
Беларусі, Літвы, Латвіі і Украіны, якія павінны былі выдзеліцца з тэрыторыі былой Расійскай імперыі31. У той час было складана ўявіць магчымасць узнікнення малых нацыянальных дзяржаў, а яшчэ складаней — працяглае ўтрыманне імі сваёй незалежнасці. Таму грунтаваліся не на вядомых мадэлях, якімі былі шматнацыянальныя дзяржаўныя арганізмы. Такое бачанне, тым не менш, было крокам наперад у параўнанні з расійскай імперскай сістэмай, бо прадугледжвала ўтварэнне нацыянальных дзяржаў, злучаных канфедэрацыяй ды палітычным і гаспадарчым саюзам. Спадзяваліся, што малыя «негістарычныя» нацьгі не будуць старацца дамінаваць адна над адной у культурным сэнсе. Затое іх канфедэрацыя абароніць беларусаў, літоўцаў, латышоў і ўкраінцаў ад культурнай і палітычнай гегемоніі Польшчы і Расіі. Меркавалася, што такім чынам будзе магчыма перарваць паланізацыйныя і русіфікацыйныя працэсы, якім падвяргаліся ўдзельнікі гэтага квартэта. Галоўнымі палітычнымі партнёрамі Луцкевічы лічылі літоўцаў, што было звязана з агульнай, больш чым шасцісотгадовай гісторыяй, агульнай культурнай спадчынай і традыцыяй ВКЛ, да якой апелявалі абодва народы. На карысць саюзу беларусаў, літоўцаў і латьппоў гаварылі таксама цесныя гандлёвыя сувязі. Гандаль беларускіх земляў на працягу стагоддзяў ажыццяўляўся па водных шляхах Нёмана і Дзвіны, якія вялі да портаў Балтыйскага мора. Гэтыя сувязі сталі яшчэ больш цеснымі ў XIX ст., калі былі пабудаваныя чыгуначныя лініі для транспарціроўкі прадуктаў у порты Лібавы і Рыгі. 3 гэтай прычыны гаспадарчыя патрэбы будучай Беларусі, пазбаўленай доступу да мора, схілялі яе да магчымай федэрацыі з Латвіяй і Літвой. У сваю чаргу, палітычны саюз з Украінай мог забяспечыць Беларусі і прыбалтыйскім дзяржавам доступ да чарнаморскіх портаў і выкарыстанне старога воднага шляху праз Дняпро і яго прытокі — Сож, Бярэзіну і Прыпяць. У святле гэтага варта было шукаць падтрымкі для ідэі канфедэрацыі таксама і сярод украінцаў, блізкіх беларусам па гісторьгі, культуры і мове. Хоць саюз чатырох народаў павінен быў стаць колам у горле двум магутным суседзям — расійцам і палякам — Луцкевічы, як краёўцы і дэмакраты паводле перакананняў, гарантавалі таксама свабоднае культурнае развіццё палякам і яўрэям. Нягледзячы на тое, што канцэпцыя «балтыйска-чарнаморскай ідэі» мела на ўвазе выдзяленне Літвы і Беларусі ў якасці незалежных дзяржаў, паміж імі і надалей павінна была захавацца сетка цесных сувязяў. У рэфераце пакуль не ўдакладнялася, на якіх умовах павінна было адбывацца адасабленне састаўных частак гэтай Канфедэрацыі.
У чэрвені 1916 г. сітуацыя выглядала, аднак, значна менш ідэалістычна. Абшар, на якім, пры зацікаўленні Германіі, планавалася распачаць стварэнне беларускіх дзяржаўных структур, складаў невялікую тэрыторыю нямецкай акупацыі, якая ахоплівала Гарадзеншчыну, паўднёвую Віленіпчыну і часткова Менскую акругу (без Менска). Для рэалізацыі прапанаванага Луцкевічамі плана не хапала таксама згоды магчымых партнёраў. Як хутка выявілася, найважнейшы элемент
31 Луцкевіч А. Варацьба за вызваленьне... С. 121—124.
Раздзел ІЦ. Ад «Вялікага Княства Літоўскага» да Беларускай Народнай...121 гэтай сістэмы — літоўцы — прасунуліся на крок далей у развіцці сваёй палітычнай канцэпцыі, цалкам зд.зівіўшы беларускіх удзельнікаў Лазанскай канферэнцыі. Літоўская дэлегацыя, прадстаўленая ў тым ліку Ю. Шаўлісам, што дагэтуль прытрымліваўся краёвых поглядаў, раптам абвясціла пра намер дамагчыся ўтварэння незалежнай і аб’яднанай Літвы.
На змену пазіцыі літоўскай дэлегацыі аказала ўплыў літоўская эміграцыя. У Швейцарыі ўжо даўно дзейнічала група літоўцаў на чале з Юозасам Габрысам-Парашайцісам з Літоўскай дэмакратычнай партыі (ЛДП). На мяжы лютага і сакавіка 1916 г. ён арганізаваў у Берне Літоўскую канферэнцыю, удзельнікі якой негатыўна паставіліся да ідэі аднаўлення уніі ВКЛ і Полыпчы. Праз месяц, на красавіцкім з’ездзе ў Гаазе, літоўскія эмігранты абвясцілі пра неабходнасць аддзялення ад Расіі і абвяшчэння незалежнасці Літвы. У траўні і чэрвені 1916 г. у Лазане адбыліся дзве канферэнцыі літоўцаў, на якія прыехалі таксама і эмігранты з Амерыкі. Была створана Найвышэйшая нацыянальная літоўская рада. Ідэю стварэння незалежнай літоўскай дзяржавы прапагандавала выданне «Pro Lithuania», якое выходзіла ў свет дзякуючы намаганням Літоўскага інфармацыйнага прэсавага бюро, заснаванага яіпчэ ў 1911 г. Ю. Габрысам-Парашайцісам дзякуючы фінансавай падтрымцы амерыканскіх літоўцаў. Пасля пачатку вайны Бюро з Парыжа пераехала ў нейтральную Швейцарыю.
Ад гэтых дзеянняў заставаўся толькі крок да абвяшчэння незалежнасці Літвы без аглядкі на беларусаў. Літоўцы падчас канферэнцыі ў Лазане адмовіліся ад супольнага беларуска-літоўскага выступлення і наважыліся прадставіць новую, самастойную пазіцыю ў пытанні літоўскіх нацыянальных патрэб. Такім чынам, выступ, падрыхтаваны беларускімі дэлегатамі, страціў актуальнасць. У зачытаным рэфераце беларускія дэлегаты абмежаваліся азнаямленнем удзельнікаў з гісторыяй і культурнай спадчынай беларускага народа. Яны спадзяваліся на падтрымку з боку заходнееўрапейскіх дзяржаў палітычных і культурных правоў беларусаў, каб яны маглі здабыць духоўныя і матэрыяльныя падставы для развіцця і ператварэння ў суверэнных гаспадароў Беларусі32. Першапачатковы тэкст выступу, падрыхтаванага I. Луцкевічам, быў апублікаваны ў віленскім «Гомане»33.
На думку А. Луцкевіча, які праз гады ацэньваў развіццё беларускага нацыянальнага руху, паводзіны літоўцаў у Лазане былі першым сімптомам разрыву сувязяў з беларусамі34. Нягледзячы на гэта, абодва бакі і надалей стараліся захаваць бачнасць салідарнасці. Яшчэ ў канцы 1916 г. беларускі і літоўскі нацыянальныя камітэты пачалі праводзіць паміж сабой патаемныя размовы пра магчымасць пабудовы супольнай дзяржаўнай структуры, заснаванай на раўнапраўным саюзе двух суб’ектаў — літоўскага і беларускага — у адной дзяржаве.
32 Relacja ab zjezdzi u Lozannie...
33 Тамсама.
34 Собственноручные показання А. Н. Луцкевнча (30 октября 1939 г.) II Луцкевіч А. Да гісторыі беларускага руху... С. 192 (2-е выд. — с. 231).
Але нават пры такім варыянце беларусам было складана патадзіцца з прапановай літоўцаў пра тое, каб сталіца гэтай літоўска-беларускай дзяржавы — Вільня — знаходзілася на літоўскай частцы, нават калі беларусам Віленшчьшы гарантуюць роўныя правы35. Хоць літоўцы яшчэ працягвалі дамаўляцца з беларусамі, іх позіркі, аднак, ужо паварочваліся ў бок нямецкіх улад Обер-Осту. Немцы паволі будавалі свае тэрытарыяльныя планы на ўсходзе і хацелі ўключыць у іх літоўцаў, у той час як беларусам не давалі ніякіх абяцанняў.
Чарговая трэшчына ў беларуска-літоўскіх адносінах з’явілася праз паўгода. Арганізацыйнае бюро з’езда народаў у Берліне пад кіраўніцтвам барона Фрыдрыха Ропа запланавала чарговыя пасяджэнні, на гэты раз у Стакгольме ў лютым 1917 г. Арганізатары запрасілі ажно трох прадстаўнікоў літоўцаў — Юргіса Шаўліса, Антанаса Смятону, Стэпонаса Кайрыса, кіраўніка літоўскіх сацыял-дэмакратаў, — і толькі аднаго прадстаўніка беларусаў — Антона Луцкевіча. Абедзве дэлегацыі разам выправіліся ў дарогу. Падчас падарожжа да іх дайшла навіна аб адмене з’езда з-за пачатку Лютаўскай рэвалюцыі ў Расіі. Нягледзячы на гэта, удзельнікі вьшравы працягвалі падарожжа, каб у Берліне атрымаць аўдыенцыю ў канцлера Германіі Тэабальда фон Бэтмана-Гольвега і ўручыць яму дэкларацыі з нацыянальнымі пастулатамі. Чаканне сустрэчы зацягнулася, і Антон Луцкевіч сваю ноту пакінуў членам літоўскай дэлегацыі, а сам, не маючы магчымасці болып чакаць, выехаў з Берліна і вярнуўся ў Вільню. Больш паспяховай аказалася літоўская дэлегацыя, якая назаўтра пасля яго ад’езду трапіла да канцлера і здолела прадставіць свае погляды на незалежнасць Літвы. Невядома, ці літоўскія дэлегаты ўвогуле перадалі канцлеру Германіі просьбу Антона Луцкевіча аб гарантаванні беларусам правоў на падставе парытэту ў будучай дзяржаве.
Напрыканцы 1917 г. літоўцы рашуча адмовіліся ад намеру стварэння супольнай літоўска-беларускай дзяржавы. Перамена іх пазіцыі была выклікана галоўным чынам атрыманнем нямецкай падтрымкі для літоўскага нацыянальнага руху і планаў пабудовы літоўскай дзяржавы. У якасці роўнай дзяржаватворчай сілы беларусы болып не разглядаліся.
Узніклая з краёвага руху ідэя аднаўлення ВКЛ была падтрыманая тады толькі ў сферы ўплыву братоў Луцкевічаў. Яе падзялялі сябры Веларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай групы (ВСДРГ), створанай у 1915 г. А. Луцкевічам і Алаізай Пашкевіч. Гэтая суполка з’явілася ў выніку разыходжання ў поглядах паміж сябрамі Беларускай сацыялістычнай грамады — народнікамі і марксістамі — адносна тактыкі дзеянняў у справе будаўніцтва нацыянальнай і дзяржаўнай будучыні. За аднаўленне ВКЛ выступаў Беларускі народны камітэт, заснаваны ў Вільні ў 1915 г. таксама А. Луцкевічам з прадстаўнікоў БСДРГ, Віленскага камітэта БСГ і БТДАВ. Камітэт ствараўся з думкай аб каардынаванні працы беларускіх арганізацый. Аднак яго актыўнасць
35 Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). Ф. 510. Bon. 1. Спр. 108. Арк. 111 (машынапіс, с. 118).
абмежавалася выданнем мемарандумаў да нямецкіхулад і прапагандай ідэі канфедэрацыі. Насуперак чаканням, ні канцэпцыя аднаўлення ВКЛ, ні «балтыйска-чарнаморская» ідэя не сустрэлі зацікаўленасці ў нямецкіх улад. Хоць Германія акупавала вялікую частку абшару гэтай меркаванай канфедэрацыі, аднак яна яіпчэ не мела аніякіх канкрэтных планаўу дачыненні да палітычнай і тэрытарыяльнай будучыні Усходняй Еўропы і тым больш Беларусі.
У 1917 г. праекту аднаўлення ВКЛ была супрацыіастаўленая «нацыянальная» канцэпцыя, гэта значыць уз’яднанне беларускіх земляў з абодвух бакоў фронту. Яе прапанавалі Вацлаў Ластоўскі, Вінцэнт Святаполк-Мірскі і Казімір Шафнагель, сябры Сувязі незалежнасці і непадзельнасці Беларусі (СНіНБ), якая ўзнікла ў Вільні перад траўнем 1916 г. і дзейнічала да 1918 г.36. Магчыма, гэтая арганізацыя была створана на ўзор Саюза вызвалення Украіны, які з Берліна даслаў ліст у рэдакцыю газеты «Гоман», кіраванай В. Ластоўскім. 21 траўня 1916 г. ад імя СНіНБ, а таксама нібыта будучы ўпаўнаважаным нарадай беларускіх арганізацый, Ластоўскі адказаў на гэты ліст. Ен паінфармаваў украінцаў пра нацыянальную сітуацыю на гістарычнай Літве і адносіны паміж беларусамі, літоўцамі, палякамі і яўрэямі, а таксама падзякаваў украінскім сябрам за дапамогу ў клопатах пра беларускіх ваеннапалонных, што знаходзіліся ў нямецкіх лагерах. Ён таксама звярнуўся са зваротам даўкраінскага народа, падкрэсліваючы неабходнасць барацьбы з Расіяй за вызваленне і дэкларуючы адзінства з ім37.
Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі адстойвала неабходнасць стварэння незалежнай Беларускай рэспублікі, правядзенне беларусізацыі школ, наданне правоў нацыянальным меншасцям. Яна дамагалася таксама, каб на запланаванай мірнай канферэнцыі былі прадстаўленыя беларусы з абодвух бакоў нямецка-расійскага фронту і каб астатнія ўдзельнікі перамоў санкцыянавалі стварэнне беларускай дзяржавы, а таксама выступала за федэратыўныя сувязі з суседзямі. Аднак незалежніцкія праекты СНіНБ у той час не былі яіпчэ падтрыманыя большасцю беларускіх арганізацый на тэрыторыі нямецкай акупацыі, а варта памятаць, што значная іх частка заставалася пад уплывам Луцкевічаў. Магчыма, што менавіта тады прарасло зерне недаверу абодвух братоў да Вацлава Ластоўскага, западозранага ў спробе ўзурпацыі правоў на кіраванне беларускім рухам. Акрамя гэтага, ідэя Ластоўскага пярэчыла апекаванай братамі Луцкевічамі ідэі аднаўлення ВКЛ. На беларускай канферэнцыі, арганізаванай у Вільні 25—28 студзеня 1918 г., перамагла ідэя дуалістычнай беларускалітоўскай дзяржавы, створанай з дзвюх аўтаномных тэрыторый, што функцыянуюць на раўнапраўнай аснове. Але менавіта пад уплывам
36 Сідарэвіч А. Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Веларусі Ц ЭГБ. Т. 6. Ч. 1. Мінск, 2001. С. 439. Аўтар падае годам заснавання 1917 г., аднак Сувязь існавала ўжо ў красавіку 1916 г.
37 Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ). Ф. 3. Воп. 1. Спр. 256. Арк. 29—30.
СНіНБ было прызнана, што ў склад канфедэрацыі ВКЛ як беларускалітоўскай дзяржавы, складзенай з дзвюх аўтаномных частак, павінны ўвайсці ўсе беларускія землі, у тым ліку і тыя, што знаходзіліся па ўсходнім баку фронту.
Ідэі сяброў СНіНБ на працягу некалькіх наступных месяцаў былі ўключаныя ў праграмы віленскага БНК, БСДРГ і БСГ. Першай асобай, якая вылучыла лозунг аб’яднання абедзвюх частак Беларусі і абвяшчэння незалежнасці, быў Вацлаў Ластоўскі.
Вынікам канферэнцыі было ўтварэнне Віленскай Беларускай рады, якой належала прадстаўляць беларусаў і быць каардынацыйным цэнтрам беларускага руху на тэрыторыі нямецкай акупацыі. Яе ўзначаліў Антон Луцкевіч.
Палітычная дзейнасць беларусаў па заходнім баку фронту адбывалася галоўным чынам у Вільні і Горадні, а аб іх актыўнасці на іншых частках тэрыторыі, занятай немцамі, напрыклад, у Пінскім, Берасцейскім, Кобрынскім, Пружанскім, Слонімскім, Наваградскім, Ашмянскім, Беластоцкім і Сакольскім паветах, вядома мала.
3.2 На ўсходнім баку фронту
Распараджэнні нямецкіх акупацыйных улад абмяжоўвалі беларускую палітычную і культурніцкую дзейнасць, аднак яіпчэ горшай была сітуацыя па другі бок фронту, бо ўсходняя і цэнтральная часткі Беларусі ператварыліся ў расійскі абарончы лагер. Тры арміі Заходняга фронту (3-я, 10-я і 2-я) на пачатку лютага 1917 г. налічвалі разам болып за 1,6 млн чалавек38. Гэтыя арміі набіраліся галоўным чынам па-за беларускімі губернямі. У расійскую армію мабілізавалі больш за палову мужчынскага вясковага насельніцтва з беларускіх губерняў, а значыць — амаль выключна беларусаў. Усяго (разам з палякамі і яўрэямі) з усходніх губерняў — Менскай, Магілёўскай і Віцебскай — у войска трапіла каля 634 тысяч мужчын39. Найбольшая іх колькасць была выслана на далёкі Румынскі фронт.
Беларускія гарады і мястэчкі запоўніліся салдатамі і бежанцамі. На працягу года колькасць жыхароў Менска павялічылася са 100 да 250 тысяч. Прамысловасць перакваліфікавалі на вайсковыя патрэбы. 3 нуля была арганізаваная вайсковая прамысловасць у Гомелі, Менску, Магілёве. Там былі занятыя не толькі мясцовыя жыхары, але таксама і работнікі з прамысловых цэнтраў унутранай Расіі, пераведзеныя ў прыфрантавую зону. Тым самым колькасць рабочых у гарадах павялічылася. У Магілёве іх было 7 тысяч, у Віцебску — 18, у Менску — 20, а ў Гомелі, размешчаным на стыку беларускіх і ўкраінскіх земляў, — каля 25 тысяч40. Гэта азначала наплыў на тэрыторыю Беларусі
38 Рудовіч С. Час выбару... С. 40.
39 Latyszonek О. Biaioruskie formacje wojskowe... S. 36; Латышонак A. Жаўнеры BHP... С. 33.
40 Тамсама.
расійцаў і расійскамоўнага насельніцтва. Адначасова ажно да пачатку Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. з прычыны вайсковых абвастрэнняў любая беларуская дзейнасць палітычнага альбо сацыяльнага характару была немагчымай. Расійцы баяліся дэстабілізацыйнай ролі нацыянальных рухаў. Складана пагадзіцца з тэзісам пра інтэнсіфікацыю беларускага руху пад уплывам ваенных падзей і рэвалюцыі. Палітычная сітуацыя ва ўсходняй частцы Беларусі хутчэй прывяла да застою і тармажэння нацыянальнай дзейнасці, а радыкалізаваліся хіба што сацыяльныя патрабаванні.
Дазволена працаваць было толькі Менскаму аддзелу БТДАВ пад кіраўніцтвам В. Чавусава, які займаўся некаторай культурнай і сацыяльнай дзейнасцю сярод бежанцаў з Беларусі. Да актыўных дзеячаў належалі Антон Лявіцкі, Зоська Верас, Усевалад Фальскі, Павел Аляксюк, Аркадзь Смоліч, Максім Багдановіч. 3 іх ініцыятывы ў Ратамцы, у маёнтку Карпілаўка, які належаў А. Лявіцкаму, узнік прытулак для дзяцей з беларускай школай, а ў Менску — дзве бясплатныя сталоўкі і адна платная. Была таксама арганізаваная ткацкая вытворчасць і курсы па пашыўцы абмундзіравання. У Менску запрашалі на беларускія вячоркі, а таксама на сельскагаспадарчыя і агародніцкія курсы.
Другім асяродкам беларускай дзейнасці на расійскім баку фронту быў Петраград. Ад лета 1916 г. там знаходзіўся кіраўнік віленскага БТДАВ В. Іваноўскі, а таксама Лявон Дубейкаўскі. У горадзе на Няве пражывалі Эдвард Будзька, Клаўдзій Дуж-Душэўскі, Зміцер Жылуновіч, Браніслаў Эпімах-Шыпіла, Аляксандр Ярэміч, Браніслаў Тарашкевіч, Тамаш Грыб, Палута Бадунова, Аляксандр Чарвякоў, кс. Адам Станкевіч, кс. Вінцэнт Гадлеўскі. Яны займаліся грамадскай працай у Беларускім таварыстве ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны, стараючыся арганізаваць матэрыяльную і медыцынскую дапамогу бежанцам. Апрача гэтага, яны займаліся культурніцкай дзейнасцю, арганізоўвалі тэатральныя выступы, вячоркі, літаратурныя сустрэчы. Ад лістапада 1916 г. функцыянавала беларуская школа, выходзілі беларускія газеты «Swietac» (каталіцкая) пад рэдакцыяй Эдварда Будзькі і «Дзянніца», ачоленая Змітром Жылуновічам. Сярод бежанцаўу розныхчастках Расіі пачалі ўзнікаць беларускія гурткі і таварыствы, якія паасобку займаліся грамадскай і культурніцкай дзейнасцю41.
Ад першых дзён вайны расійскі ўрад стараўся вырашыць польскае пытанне. Ужо 14 жніўня 1914 г. расійскі галоўнакамандуючы вялікі князь Мікалай Мікалаевіч выдаў адозву, у якой вялося аб перспектыве аб’яднання польскіх земляў пад патранатам расійскага імператара. Аднак ініцыятыва, аўтарам якой быў міністр замежных спраў Сяргей Сазонаў, сутыкнулася з непрыхільным стаўленнем з боку бюракратаў і вайскоўцаў. Неўзабаве ж польскае пытанне выпала з расійскіх рук42.
41 Latyszonek О. Bialoruskie formacje wojskowe... S. 37; Латышонак A. Жаўнеры БНР... С. 34.
42 Piszczkowski Т. Odbudowanie Polski 1914—1921. Historia i polityka. Londyn, 1969.
Заступнікамі палякаў пазіцыянавалі сябе таксама немцы. 5 лістапада 1916 г. быў апублікаваны т. зв. акт двух імператараў [германскага і аўстра-венгерскага. — Рэд.] аб аднаўленні польскай дзяржаўнасці. У той самы дзень дайшло да абвяшчэння незалежнасці Полыпчы ў лагеры легіянераў пад Баранавічамі43. Дэкларацыю з гэтай нагоды зачытаў палкоўнік Юзаф Галер, які замяняў палкоўніка Станіслава Шаптыцкага. Польскія легіёны былі пераведзеныя з Валыні на Беларусь у пачатку кастрычніка 1916 г. і разам з нямецкімі аддзеламі стваралі раён Групы генерала Рэмуса фон Войрша. На той момант фронт праходзіў ля вытокаў Шчары. Мэтай канцэнтрацыі легіёнаў у гэтым раёне было правядзенне рэарганізацыі і перабудова іх у Польскі дапаможны корпус, а пазней — у польскую армію. У канцы лістапада 1916 г. легіёны былі пераведзеныя на тэрыторыю Каралеўства Польскага. Пасля сябе яны не пакінулі ніводнага арганізаванага органа, які працягваў бы гэты своеасаблівы незалежніцкі акт у цэнтры беларускіх земляў.
Лістападаўскі маніфест прымусіў расійцаў акрэсліць сваю пазіцьпо па польскім пытанні. Міністр замежных спраў С. Сазонаў разумеў неабходнасць незалежнасці Польшчы. Аднак яе дзяржаўную будучыню ён бачыў выключна пад расійскім пратэктаратам і ў этнаграфічных межах, пад якімі прызнаваў абшар Каралеўства Польскага, а таксама тэрыторыі так званых «прускага і аўстрыйскага забораў» (без Усходняй Галіччыны). Тэрыторыі, занятыя Расіяй у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай, г. зн. Літва, Беларусь і Усходняя Украіна разам з Падоллем, павінны былі застацца пад расійскай уладай. У чэрвені 1916 г. С. Сазонаў падрыхтаваў тэкст царскага маніфеста, які даваў палякам гарантьпо аб’яднання названых земляў, увядзення аўтаномнага ладу з двухпалатным сеймам, асобнымі краёвымі ўладамі і з імператарскім намеснікам на чале41. Мікалай II не пагадзіўся прыняць гэты праект, a С. Сазонава адправіў у адстаўку. Нягледзячы на гэта, у звароце да арміі і флоту 25 снежня 1916 г. імператар, гаворачы пра ваенныя мэты Расіі, узгадваў таксама пра незалежнасць Полыпчы, неабходнасць стварэння польскага парламента і арганізацыю польскіх вайсковых фармаванняў. Аднак Полыпча і надалей павінна была заставацца ў блізкай сувязі з Расіяй, звязаная персанальнай уніяй.
3 неабходнасцю ўзнікнення незалежнай Польшчы пагаджаўся таксама Часовы ўрад князя Георгія Львова. Перамовы ў гэтай справе працягваліся пастаянна. Нарэшце 30 сакавіка 1917 г. было заключана папярэдняе пагадненне, што Полыпча павінна складацца з усіх земляў, на якіх польскае насельніцтва з’яўляецца большасцю. Аднак адразу рабілася агаворка, што вырашальнае слова ў справе тэрытарыяльных змен Расійскай дзяржавы будзе належаць Устаноўчаму сходу Расіі. Большасць расійцаў не магла сабе, аднак, уявіць, каб па-за межамі Расіі засталіся Беларусь і Украіна разам з Усходняй Галіччыной — тэрыторыі,
43 Klimecki М. Legiony Polskie w Baranowiczach, pazdziernik—listopad 1916 // Zeszyt Naukowy Muzeum Wojska. T. 1. Bialystok, 1988. S. 24—31.
44 Piszczkowski T. Odbudowanie Polski... S. 47—51.
Раздзел III. Ад «Вялікага Княства Літоўскага» da Беларускай Народнай...127 населеныя беларусамі і ўкраінцамі, г. зн. значнай часткай «рускага народа». Занятая расійскімі ўладнымі коламі пазіцыя ў справе стварэння польскай дзяржавы была разлічана хутчэй на абуджэнне нацыянальнай салідарнасці ў польскага насельніцтва Аўстрыі і Германіі.
Дэкларацыя Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў.ад 27 сакавіка 1917 г. прызнавала права нярускіх народаў на дзяржаўную самастойнасць. Датычыла гэта таксама і палякаў.
Напрыканцы лютага 1917 г. да Беларусі дайшла навіна пра пачатак рэвалюцыі і звяржэнне імператара Мікалая II, які на той момант знаходзіўся ў Стаўцы ў Магілёве. Уладу ў Расіі перанялі расійскія лібералы і сацыялісты, што было сустрэта жыхарамі гарадоў і салдатамі з энтузіязмам, а сялянамі — абыякава. У першыя дні сакавіка на вуліцах Менска, Гомеля, Магілёва і Віцебска прайшлі масавыя маніфестацыі ў гонар рэвалюцыі. Арганізоўвалі іх галоўным чынам вайскоўцы, у Гомелі — супольна з рабочымі. Таксама як і ў іншых частках дзяржавы, пачалося стварэнне паралельных органаў улады. Узнікалі Саветы салдацкіх, рабочых і сялянскіх дэпутатаў, а з ініцыятывы гарадскіх і земскіх дум арганізоўваліся мясцовая інтэлігенцыя і землеўласнікі, ствараючы грамадскія камітэты з мэтай аховы насельніцтва і вяртання парадку. Хоць на пачатку Часовы ўрад трактаваў іх як зародак дэмакратычнага самакіравання, яны не атрымалі з яго боку поўных паўнамоцтваў. Іх роля абмежавалася падтрымкай мясцовага апарату ўлады і прызначаных камісараў, якія замянілі сабой ранейшых губернатараў. Ужо 3 сакавіка грамадскім камендантам Менска быў прызначаны Б. Самойленка, старшыня губернскай земскай управы. Праз некалькі дзён быў утвораны Камітэт грамадскай бяспекі, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі розных груп, у тым ліку і нацыянальных. Гарадскую ўправу ў Камітэце прадстаўлялі Мітрафан Д оўнар-Запольскі, Марыян Парафіяновіч, Вацлаў Цывінскі, Савет рабочых дэпутатаў — Міхаіл Фрунзэ, I. Шлегель, I. Тэўмін, яўрэяў — Я. Хургін і Абрагам Каплан, рускіх — Сяргей Кавалік, палякаў — В. Янчэўскі, а беларусаў — Павел Аляксюк45.
Падобныя грамадскія структуры, складзеныя з прадстаўнікоў асобных сацыяльных слаёў рознай палітычнай арыентацыі, узніклі таксама ў іншых гарадах — Віцебску, Магілёве, Гомелі, Оршы, Быхаве, Рагачове, Горы-Горках, Полацку і г. д. Характэрнай рысай такіх кааліцыйных камітэтаў было жаданне дамагчыся гарантаванай абароны інтарэсаў розных нацыянальных груп. У Віцебску з ініцыятывы членаў гарадской думы быў створаны гарадскі грамадскі камітэт, які прадстаўляў розныя прафесійныя, сацыяльныя і нацыянальныя групы, у тым ліку палякаў, яўрэяў, латышоў і літоўцаў. Беларусы ў ім не былі прадстаўленыя. Варта, аднак, дадаць, што часам такое прадстаўніцтва было звязанае не столькі з нацыянальнай структурай, колькі з канфесійнай. Напрыклад, у склад Выканаўчага камітэта ў Магілёве ўвайшлі прадстаўнікі трох «нацыянальнасцей»: польскай, яўрэйскай і «рускай». Такі падзел вызначаў
128 Беларуская Народная Рэспубліка 1918—1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці не нацыянальнасці, а канфесіі: каталікоў традыцыйна разглядалі як прадстаўнікоў «польскай» веры, усіх праваслаўных, у сваю чаргу як прыхільнікаў веры «рускай». Тым самым беларусаў, у залежнасці ад іх веравызнання, прадстаўляў член «польскай» альбо «рускай» групы.
У той час таксама прызначаліся губернскія камісары. На чале беларускіх губерняў сталі: Менскай — Б. Самойленка, Віцебскай — М. Карташоў, а пазней А. Ваўковіч; у Магілёўскай губерні камісарам стаў В. Судзілоўскі, хутка зменены Ф. Хамянтоўскім, а потым — князем М. Друцкім-Сакалінскім, які, у сваю чаріу, у ліпені 1917 г. з-за адсутнасці даверу да яго асобы з боку Саветаў быў вымушаны сысці на карысць Г. Пеўзнера. Віленскім камісарам у неакупаванай немцамі частцы Віленскай губерні (Ашмянскі, Дзісенскі і Вілейскі паветы) выбралі В. Балая, родам з сялянскай беларускай сям’і з Дзісенскага павета. Тым самым былі перакрэсленыя спробы Літоўскай нацыянальнай рады ў Петраградзе ўвесці на паўднёвай Віленшчыне літоўскае кіраванне. Сядзібай камісарыята была Дзісна46. У сувязі са скасаваннем пасады земскіх начальнікаў іх адміністрацыйныя функцыі былі перададзеныя павятовым камісарам, а судовыя — часовым суддзям. Таксама былі ўведзеныя валасныя камітэты.
Паралельна з названымі органамі кіравання з ініцыятывы эсэраў і сацыял-дэмакратаў, г. зн. левага крыла нядаўняй антыцарскай апазіцыі, пачалося стварэнне Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Такія органы ўзнікалі ў Менску, Гомелі, Барысаве, Бабруйску, Полацку, Оршы, Рагачове, Слуцку, Лепелі, Рэчыцы і г. д. У адрозненне ад іншых частак Расіі, арганізацыю Саветаў дэпутатаў на беларускіх землях ініцыявалі перадусім вайскоўцы, якія знаходзіліся тут у вялікай колькасці. Рэвалюцыйныя настроі арміі і яе пазіцыя ў адносінах да падзей пакінулі свой адбітак таксама і на грамадска-палітычных поглядах жыхароў Беларусі ў той важны для яе дзяржаўнай будучыні перыяд.
4—8 сакавіка 1917 г. сфармаваўся Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў у Менску на чале з Б. Позернам, які дэклараваў падтрымку Часоваму ўраду. У Віцебску, дзе знаходзіўся штаб Дзвінскай вайсковай акругі, фармаванне Саветаў — салдацкіх і сялянскіх — адбывалася пры ўдзеле прадстаўніка Петраградскага Савета. У Магілёве Саветы арганізоўваліся пад уплывам вайскоўцаў са Стаўкі галоўнакамандуючага.
7—17 красавіка 1917 г. адбыўся I з’езд вайсковых і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту, у якім дамінантны ўплыў мелі эсэры і меншавікі. Яны пераважалі таксама ў складзе дэлегатаў, высланых на з’езд рабочых і салдацкіх Саветаў Заходняй вобласці, які адбыўся ў Менску 22—23 траўня (4—7 чэрвеня) 1917 г. На ім сабралася сорак дэлегатаў, якія прадстаўлялі Саветы Менскай, Магілёўскай і Віленскай губерняў (з Менска, Гомеля, Бабруйска, Барысава, Замір’я, Маладзечна, Нясвіжа, Мазыра, Рэчыцы, Дзісны, Веткі, Івенца, Смаленска)47. Абодва з’езды падтрымалі Часовы ўрад і супрацівіліся лозунгу бальшавікоў аб
46 Рудовіч С. Час выбару... С. 35.
47 Тамсама. С. 38.
Раздзел III. Ад «Вялікага Княства Літоўскага» da Беларускай Народнай...129 перадачы ўсёй улады ў рукі Саветаў. Хоць дэлегаты выказаліся за прынцып самавызначэння нацый, але дыскусіі на тэму палітычнай будучыні Беларусі не было, абмяркоўвалася толькі арганізацыя Савета Заходняй вобласці і далучэнне да яе Віцебскай і Смаленскай губерняў. Аднак адносіны да дзяржаўнай ідэі вызначыла назва з’езда, якая трактавала беларускія землі як заходнюю частку Расійскай дзяржавы.
Мясцовыя салдацкія і рабочыя Саветы напачатку дастаткова пасіўна ставіліся да нацыянальнай праблематыкі. Лютаўская рэвалюцыя, аднак, дала штуршок для такой дзейнасці, і на Заходнім фронце з’явіліся нацыяналыіыя гурткі культурна-асветніцкага і палітычнага характару — літоўскія, украінскія, польскія і беларускія. Вясной 1917 г. у Менску адбыліся з’езды вайскоўцаў — палякаў, літоўцаў і ўкраінцаў. Паступова выспявала ідэя пра стварэнне асобых фармаванняў з вайскоўцаў адной нацыянальнасці. На ўсіх франтах ствараліся беларускія вайсковыя гурткі. Беларусізацыю вайсковых адзінак пачалі на Румынскім фронце48. Толькі актыўнасць у нацыянальным пытанні звярнула на сябе ўвагу салдацкіх і рабочых Саветаў. У Віцебску іх члены стараліся дыскрэдытаваць віцебскіх прыхільнікаў БСГ абвінавачаннямі ў правых, а нават і «чарнасоценскіх» перакананнях49. Толькі ў Бабруйску стараннямі Фабіяна Шантыра, сябра мясцовага салдацкага Савета і адначасова заснавальніка Бабруйскай арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады, была апублікаваная агульная адозва пад назвай «Таварышы сяляне, працаўнікі і салдаты-беларусы». На больш працяглы перыяд, аднак, саюз бальшавікоў з беларускімі нацыянальнымі актывістамі быў немагчымы.
У літаратуры замацаваўся погляд, што беларускі рух не здолеў зацікавіць сялян, хоць дакладных даследаванняў нацыянальнай самасвядомасці гэтай сацыяльнай групы ў акрэслены перыяд не праводзілася. Падаецца, што погляды гэтага слоя на пытанні не толькі сацыяльныя, але і нацыянальныя змяняліся разам з развіццём палітычнай сітуацыі і распадам расійскай дзяржавы. Перад вайной гэтая група была вельмі моцна прывязана да расійскай манархіі і агульнарасійскіх ідэалаў. Уплыў на сялян мелі шматгадовыя стасункі з расійскім войскам. Нічога дзіўнага, што калі наступіла радыкалізацыя сацыяльных поглядаў падчас першых месяцаў рэвалюцыі, найбольшы ўплыў на гэты сацыяльны слой мелі не беларускія, а агульнарасійскія сацыялістычныя партыі. Сярод іх пры гэтым галоўную ролю адыгрывалі эсэры, што з’яўляліся сюды з глыбіні Расіі і знаходзілі апірышча ў адміністрацыі і тылавых інстытуцыях, створаных на патрэбы Заходняга фронту. Яны адыгрывалі дамінантную ролю на з’ездах сялянскіх дэпутатаў. 3 іх ініцыятывы ад красавіка да ліпеня 1917 г. на Беларусі ўзніклі чатыры губернскія сялянскія Саветы, дваццаць шэсць павя-
48 Latyszonek О. Bialoruskie formacje wojskowe... S. 47—48; Латышонак A. Жаўнеры БНР... С. 41—42.
49 Жылуновіч 3. Люты—Кастрычнік у беларускім нацыянальным руху Ц Веларусь: Нарысы гісторыі, культуры і рэвалюцыйнага руху. Менск, 1924. С. 185.
товых і болып за дзесяць валасных50. Больш выразна нацыянальныя пытанні былі акрэсленыя на I Усерасійскім з’ездзе сялянскіх дэпутатаў, які адбыўся ў траўні 1917 г. Прадстаўнікі з Украіны стварылі Раду ўкраінскіх сялянскіх дэпутатаў. Семдзесят сем сялянскіх дэпутатаў з беларускіх земляў таксама аб’ядналіся, аднак хутчэй вакол ідэі тэрытарыяльнай супольнасці, чым нацыянальнай. Яны выступалі ад імя Беларускай вобласці і выказваліся за прарасійскую арыентацыю51, прычым большасць пасланцоў ад беларускіх сялян аддзяляла сябе ад беларускага нацыянальнага руху і з абурэннем прымала выступленні сяброў БСГ52. Тым не менш Усерасійскі сялянскі з’езд заклікаў працоўных сялян, каб на Устаноўчым сходзе яны дамагаліся ўсталявання ў Расіі федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі і прызнання ўсім народам права на самастойнае кіраванне сваімі ўнутранымі справамі. Была прынятая рэзалюцыя аб перабудове Расіі ў дэмакратычную рэспубліку.
Hi Часовы ўрад, ні Петраградскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў у сваіх першых дакументах не заняліся пытаннямі, істотнымі для нярускіх жыхароў дзяржавы. He разглядалася рэформа палітычнай структуры Расіі ў такім кірунку, каб былі прынятыя пад увагу жаданні іншых народаў Расіі. На нацыянальнае самавызначэнне ў бок дзяржаўнай самастойнасці з непрыхільнасцю глядзелі агульнарасійскія партыі амаль усіх арыентацый. Яны здабылі асабліва моцныя ўплывы ў прыфрантавых частках Беларусі на расійскім баку фронту, бо валодалі кадрамі, арганізацыйнымі структурамі і фінансавымі сродкамі, якія рабілі магчымай адпаведную агітацыю і друкаванне прапагандысцкіх матэрыялаў. Іх узначальвалі галоўным чынам велікаросы, якія такім чынам рэалізоўвалі ў той альбо іншы спосаб велікарускія ідэі. Крайне правыя партыі стаялі на пазіцыях непадзельнай Расіі ў якасці самадзяржаўнай манархіі з абавязковым падпарадкаваннем меншых народаў велікарусам як стваральнікам Расійскай дзяржавы. Яны з нежаданнем успрымалі магчымы распад славянскай супольнасці, падкрэсліваючы, што сіла Расіі была ў адзінстве велікаросаў, маларосаў і беларусаў. У распадзе гэтага адзінства абвінавачвалі Германію. Супраць ідэі федэрацыі выступаў правы «Саюз 17 кастрычніка». Яго члены пагаджаліся адно на вылучэнне т. зв. беларускіх губерняў у асобную Паўночна-Заходнюю вобласць — аднак адміністрацыйнага, а не нацыянальнага характару. Яны не дапускалі думкі аб існаванні асобных беларускай і ўкраінскай нацый, не разумелі таксама неабходнасці прызнання самастойнасці іх моў і развіцця на іх аснове асветы і літаратуры. Беларускі нацыянальны рух прызнаваўся шкодным, створаным палякамі для таго, каб прыцягнуць беларусаў у Рымска-каталіцкі касцёл. Праўда, з прычыны радыкалізацыі грамадскага руху на беларускіх землях уплывы гэтай партыі пасля Лютаўскай рэвалюцыі значна аслаблі.
50 Рудовіч С. Час выбару... С. 43.
51 Тамсама. С. 44.
52 Жылуновіч 3. Уступамі да Акцябра // Полымя. 1923. № 5—6. С. 148.
Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя, галоўная партыя расійскіх лібералаў (сябрамі якой былі перадусім расійскія інтэлігенты), распачала дыскусію па нацыянальным пытанні і аб рэарганізацыі дзяржавы на сваім VII з’ездзе ў сакавіку 1917 г. VIII з’езд кадэтаў (травень 1917 г.) прыняў рэзалюцыю, якая дапускала мясцовае самакіраванне і аўтаномію, але толькі ў рамках наяўных адміністрацыйнатэрытарыяльных адзінак. Прапанову нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі для Літвы, Украіны, Беларусі, а таксама праект утварэння федэрацыі ліберальная інтэлігенцыя рашуча адкінула. Як прыклад непажаданых міжнацыянальных разборак быў прыведзены беларускалітоўскі канфлікт з-за Вільні і часткі Віленшчыны53. Падобную пазіцыю занялі мясцовыя кадэцкія арганізацьгі на Беларусі, якія ўзніклі ў 1917 г. у Віцебску, Гарадзецкім і Гомельскім паветах, Менску, Горы-Горках. Яны рашуча выступілі супраць беларускага нацыянальнага руху.
Пасля Лютаўскай рэвалюцьгі была поўнасцю легалізаваная расійская Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Яна хутка стала найбольшай партыяй у Расіі. Вясной яе структуры ўзнікалі таксама і на беларускіх землях: у Менску, Віцебску, Оршы, Полацку, Магілёве, Вілейцы, Мазыры, Бабруйску, Слуцку. Гэтыя аддзелы разам з арміямі Заходняга фронту налічвалі 30 тысяч чалавек54. У траўні 1917 г. у Менску адбылася I канферэнцыя эсэраў Заходняга фронту і прылеглых губерняў, якая выбрала абласны камітэт расійскіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Гэтай арганізацыі сімпатызавалі сяляне, сярэдняе мяшчанства, дэмакратьгчная інтэлігенцыя, а таксама рабочыя. Ha III з’ездзе партыі ў траўні— чэрвені 1917 г. у Маскве эсэры выказаліся за пераўтварэнне Расіі ў дэмакратычную федэратыўную рэспубліку, а таксама за ўвядзенне тэрытарыяльна-нацыянальнай аўтаноміі для народаў, якія пражывалі на акрэсленых тэрыторыях, такіх як Украіна, Беларусь, Літва, Латвія, Эстонія, Грузія, Арменія і Азербайджан. Расцярушаным народам, напрыклад, яўрэям, прапаноўвалася персанальная аўтаномія і права на экстэрытарыяльныя саюзы з мясцовымі і агульнадзяржаўнымі органамі.
Гэтыя погляды былі прадметам дыскусіі па нацыянальным пытанні яіпчэ перад пачаткам вайны. Меншавікі звярталі ўваіу на тое, што народы, якія насялялі Расію, жывуць у расцярушанні, а значыць, акрэсліць іх этнічныя межы ад пачатку немагчыма. Затое дапушчальная персанальная культурная аўтаномія альбо вольны выбар нацыянальнасці і права наўдзел у нацыянальнай культуры і асвеце. Такія канцэпцыі нарадзіліся пад уплывам марксістаў Карла Рэнера і Ота Баўэра, якія нацыянальнае пытанне аналізавалі на прыкладзе манархіі Габсбургаў. Яны адмаўлялі неабходнасць існавання нацыянальнай тэрытарыяльнай аўтаноміі як асновы нацыянальнай дзяржавы, бо ўсе падобныя структуры не спрыялі цэнтралізацыі пралетарыяту. Супольнасць «усяго культурнага свету», якая павінна была з’явіцца ў будучыні пасля крушэння капіталізму, на думку К. Рэнера, павінна была абапірацца не на дзяржавы, а на нацыі,
53 Рудовіч С. Час выбару... С. 49—53.
54 Тамсама. С. 56.
якія ён разумеў як духоўную і культурную супольнасць56. У траўні 1917 г. на сваёй агульнарасійскай канферэнцыі меншавікі распрацавалі праект рэзалюцыі, у якім нацыянальныя рухі кваліфікаваліся як сепаратызм, што разбурае адзінства сіл пралетарыяту і нясе пагрозу для рэвалюцьгі56.
Погляды расійскіх бальшавікоў развіваліся пад уплывам Уладзіміра Леніна, які прызнаваў права нацый на самавызначэнне, але на практыцы аказвалася, што гэты падыход быў вельмі выбарачным. На яго думку, верагоднае аддзяленне ад Расіі некаторых народаў, у тым ліку палякаў і фінаў, не ўяўляла пагрозы ўтрыманню ўлады бальшавікамі67. Гэта, аднак, не было тое самае, што прызнанне права на аўтаномію народаў, якія павінны былі застацца ў Расійскай дзяржаве. Для іх бальшавікі не прапаноўвалі нічога. Ленін, прыхільнік цэнтралізацыі і наднацыянальнага інтэрнацыяналізму, не быў адначасова энтузіястам пабудовы дзяржавы, заснаванай на нацыянальна-тэрытарыяльнай федэрацыі. Ен дапускаў толькі магчымасць адміністрацыйна-тэрытарыяльнай аўтаноміі як агульнага правіла пабудовы структуры дэмакратычных дзяржаў.
Летам 1917 г. колькасць прыхільнікаў РСДРП на Беларусі (меншавікоў, балыпавікоў, бундаўцаў, польскіх і латышскіх сацыялдэмакратаў, злучаных у «аб’яднаныя» арганізацыі) налічвалася каля 18 тысяч. Яны дзейнічалі ў Бабруйску, Рагачове, Полацку, Оршы, Клімавічах, Слуцку, Барысаве, Валожыне і сярод салдат Заходняга фронту58.
У апошнія дні ліпеня 1917 г. распачаўся VI з’езд РСДРП (бальшавікоў). Яны былі адзінымі сярод левых партый, хто адмовіўся падтрымаць Часовы ўрад. Адначасова бальшавікі наважыліся выйсці з «аб’яднаных» сацыял-дэмакратычных структур. Ужо раней на беларускіх землях узнікалі самастойныя балыпавіцкія арганізацыі. Першая—у Гомелі — з’явілася 6 красавіка 1917 г., следам за ёй арганізацыі РСДРП(б) узніклі ў Менску, Віцебску і Полацку. На пачатку ліпеня агулам яны налічвалі каля 4 тысяч сяброў59. Гэта былі галоўным чынам найбяднейшыя сяляне і салдаты з нізкім узроўнем адукацыі, ахвочыя да простых, папулісцкіх лозунгаў.
Сярод прадстаўнікоў нерасійскіх нацый досыць распаўсюджаным было перакананне, што новая ўлада аўтаматычна гарантуе ўсім народам Расіі гграва на свабоднае развіццё. У той жачас бальшавікі, выдзяляючы народы паводле нацыянальных патрабаванняў, на першае месца ставілі палякаў, фінаў, украінцаў, а часам таксама яўрэяў, армян і грузін. Hi бальшавікі, ні якая-небудзь іншая агульнарасійская партыя не бралі пад
5S Waidenberg М. Narody zalezne і mniejszosci narodowe w Europie SrodkowoWschodniej. Dzieje konfliktöw i idei. Warszawa, 2000. S. 264.
56 Рудовіч C. Час выбару... C. 65—66.
57 Waidenberg M. Narody zalezne i mniejszosci... S. 296.
58 Рудовіч C. Перамога Лютаўскай рэвалюцыі. Грамадскі pyx (люты—чэрвень 1917 г.) Ц Гісторыя Беларусі ў 6-ці тамах. Т. 4. С. 469.
59 Рудовіч С. Час выбару... С. 69.
увагу нацыянальныя інтарэсы беларусаў, бо не разглядалі іх як самастойную нацыю. Таксама, як і раней, у беларусах жадалі бачыць толькі этнічную супольнасць, якая адно з этнаграфічнага пункту гледжання адрознівалася ад велікаросаў, а ідэалагічна была звязаная з Расіяй. У кантэксце дэмаграфіі шматнацыянальнай Расіі наяўнасць беларусаў і ўкраінцаў была пажаданай і нават неабходнай, каб атрымаць перавагу над неславянскімі жыхарамі гэтай вялізнай тэрыторыі.
Тым часам Лютаўская рэвалюцыя прынесла ажыўленне ўсіх нацыянальных асяродкаў наўскраінах Расіі. Сепаратысцкія настроі ахапілі палітычныя эліты блізкіх суседзяў беларусаў, што вымушала іх прыняць нейкую пазіцыю, каб не апынуцца па-за нацыянальна-палітычным рухам.
Літоўцы, што знаходзіліся ў Расіі, стварылі Літоўскую нацыянальную раду, якая 9 чэрвеня 1917 г. склікала ў Петраградзе з’езд, названы Літоўскім сеймам. Падчас паседжанняў правыя дзеячы выказваліся за поўнае адарванне ад Расіі і стварэнне незалежнай літоўскай дзяржавы. Левыя дзеячы будучыню Літвы надалей звязвалі з Расіяй, толькі што з Расіяй дэмакратычнай, федэратыўнай, складзенай з аўтаномных абласцей. У выніку перамагла правая канцэпцыя. У сваю чаріу, Найвышэйшая нацыянальная літоўская рада, створаная ў Варонежы, выказалася за адарванне Літвы ад Расіі. Такога кшталту лозунгі гучалі таксама на з’ездзе літоўскіх вайскоўцаў, які адбыўся ў Петраградзе ў чэрвені 1917 г. На карысць незалежнасці Літвы дзейнічалі таксама літоўскія дэпутаты ў прускім ландтагу — Вілюс Гайгалайціс і Маціяс Эрцбергер. Падобныя лозунгі з’яўляліся і на абшары нямецкай акупацыі. Са згоды нямецкай уладыў Вільні 18—22 верасня 1917 г. удалося арганізаваць Літоўскую канферэнцыю. Аргкамітэт склаў спіс з 264 дэлегатаў. Спосаб арганізацыі гэтай канферэнцыі, прызначэнне дэлегатаў, а не іх выбар праз сходы, пазней быў раскрытыкаваны беларускім асяродкам. Літоўцаў абвінавацілі ў тым, што рашэнні канферэнцыі былі прынятыя ўдзельнікамі, якія не прадстаўлялі ўсіх жыхароў гістарычнай Літвы, у тым ліку беларусаў.
21 верасня 1917 г. Літоўская канферэнцыя ў Вільні прыняла пастанову аб неабходнасці ўтварэння дэмакратычнай Літвы. Хоць яны выступалі перадусім за тэрыторыю, якая адпавядала літоўскаму этнічнаму абшару, аднак адзначалася, што ўстаноўленыя межы павінны забяспечваць гаспадарчае развіццё дзяржавы. Нацыянальным меншасцям дэклараваліся гарантыі культурнага развіцця. Пытанне тэрыторыі незалежнай дзяржавы і яе адносін з суседзямі было адкладзена да рашэння Устаноўчага сейма, які планавалася склікаць у Вільні. Была таксама вызначаная дваццаціасабовая Літоўская рада (Тарыба), якая складалася з хрысціянскіх дэмакратаў, сацыял-дэмакратаў, народнікаў і беспартыйных. Яе ўзначаліў вядомы віленскі нацыянальны дзеяч Антанас Смятона з ЛДП, публіцыст і заснавальнік газеты «Viltis» («Надзея»).
Меркаванне пра абмежаванне тэрыторыі Літвы этнаграфічнай часткай падзялялі таксама літоўскія дзеячы з расійскага боку фронту.
У красавіку 1917 г. справа дайшла да дзвюх сустрэч сяброў беларускай дэлегацыі да Часовага ўрада з прадстаўнікамі Літоўскага камітэта, які дзейнічаў у Петраградзе. Літоўцы негатыўна паставіліся да прапановы аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага60.
11 снежня 1917 г. Тарыба дэкларавала «аднаўленне незалежнай Літоўскай дзяржавы са сталіцай у Вільні і скасаванне ўсіх дзяржаўных сувязяў, якія існавалі паміж імі і іншымі народамі»61.
Актыўную нацыянальную дзейнасць распачалі таксама ўкраінцы. 17 сакавіка 1917 г. у Кіеве была створана Украінская Цэнтральная Рада, якая прадстаўляла розныя палітычныя, грамадскія і культурніцкія ўкраінскія арганізацыі. Узначаліў яе вядомы гісторык і кіраўнік нацыянальнага ўкраінскага руху Міхайла Грушэўскі. Мэтай Рады было прадстаўніцтва інтарэсаў украінцаў перад Часовым урадам. Двоеўладдзе, характэрнае для цэнтральнай Расіі, на Украіне не атрымала распаўсюджання (акрамя Данбаса, дзе ў сярэдзіне 1917 г. узнікла 70% ад колькасці ўсіх Саветаў на Украіне)62. У сярэдзіне траўня ў Кіеве адбыліся з’езды — вайсковы і сялянскі — якія заклікалі Цэнтральную Раду сфармуляваць пазіцыю ў справе аўтаноміі Украіны. Пад уплывам пануючых настрояў Цэнтральная Рада 23 чэрвеня 1917 г. выдала свой Першы Універсал, у якім абвясціла аўтаномію Украіны. Хутка быў створаны таксама Генеральны Сакратарыят як правобраз першага ўрада. Яго ўзначаліў Уладзімір Віннічэнка, вядомы яшчэ па працы ў Рэвалюцыйнай украінскай партыі. Абвяшчэнне аўтаноміі Украіны выклікала напружанасць ва ўкраінска-расійскіх адносінах, а кіраўнікі левых партый прызналі гэта здрадай. Часовы ўрад заклікаў адкласці пытанне палітычнай будучыні Украіны да рашэння Устаноўчага сходу.
У сярэдзіне ліпеня быў дасягнуты кампраміс. Часовы ўрад прызнаў законнасць Цэнтральнай Рады і Генеральнага Сакратарыята, а таксама права ствараць украінскія вайсковыя адзінкі ўзамен на адмову ад планаў самачыннага ўвядзення нацыянальнай і тэрытарыяльнай аўтаноміі. Вынікам заключанай дамоўленасці быў Другі Універсал, апублікаваны Цэнтральнай Радай 16 ліпеня 1917 г. Склад Рады быў павялічаны за кошт прадстаўнікоў нацыянальных меншасцей. Яе стараліся зрабіць органам Часовага ўрада, які б прадстаўляў усіх жыхароў украінскіх земляў63. Грамадскую аснову Цэнтральнай Рады складалі перадусім украінскія сацыялісты розных кірункаў: сацыялісты-рэвалюцыянеры, сацыялісты-федэралісты, сацыял-дэмакраты. Згодна з іх падыходамі, будучая Украінская дзяржава павінна была функцыянаваць на аснове
60 Latyszonek О. Biatoruskie formacje wojskowe... S. 85; Латышонак A. ЖаўнерыБНР... C. 73 (3-e выд. — c. 72).
61 Цыт. паводле: Ochmanski J. Historia Litwy. Wyd. trzecie, poprawione i uzupelnione. Wroclaw—Warszawa—Krakow, 1990. S. 270.
62 Hiycak J. Historia Ukrainy... S. 125.
63 Другнй Універсал Центральноі Радн // Украінська Центральна Рада. Документы н матеріалн у 2 томах / Ред. В. Ф. Верстюк н др. Т. 1. Кнів, 1996. № 64. С. 164—168.
сацыялістычнага ладу. 3 недаверам яны ставіліся да прадстаўнікоў вышэйшых сацыяльных слаёў, якія не падзялялі энтузіязму сацыялістаў у справе радыкальных палітычных і сацыяльных перамен. Нічога дзіўнага, што пазіцыя нацыянальных украінскіх лідараў адштурхоўвала ад іх чыноўнікаў папярэдняй сістэмы, землеўласнікаў і афіцэраў, г. зн. усіх тых, хто меў палітычны і адміністрацыйны досвед. Затое вялікім дасягненнем Цэнтральнай Рады была мабілізацыя ўкраінскай вёскі і змяншэнне там уплыву расійскіх палітычных партый. На выбарах ва Усерасійскі Устаноўчы сход позняй восенню 1917 г. украінскія партыі атрымалі 5 млн галасоў, перамогшы ўсе расійскія партыі64. Пасля бальшавісцкага перавароту ў Петраградзе і звяржэння Часовага ўрада Цэнтральная Рада 7 лістапада 1917 г. абнародавала Трэці Універсал. У ім абвяіпчалася Украінская Народная Рэспубліка (УНР) у федэрацыі з Расіяй. Адначасова Універсал заклікаў да барацьбы за гэтую новую форму ўкраінскай і расійскай дзяржаўнасці. Тэрыторыя УНР павінна была ахопліваць Кіеўшчыну, Падолле, Валынь і наступныя губерні: Чарнігаўскую, Палтаўскую, Харкаўскую, Екацярынаслаўскую, Херсонскую, а таксама Таўрыдскую (без Крыма). Пытанне прыналежнасці часткі Курскай губерні, а таксама Холмскай, Варонежскай і паветаў суседніх губерняў павінны былі вырашыць іх жыхары65. Меркавалася, што і яны трапяць у межы Украіны, бо ўкраінцы складалі ў іх значны працэнт.
25 студзеня 1918 г. (11 студзеня паводле старога стылю) падчас перапынку ў берасцейскіх перамовах Цэнтральная Рада выдала Чацвёрты Універсал, які абвяшчаў незалежнасць Украінскай Народнай Рэспублікі. У ім не акрэсліваліся межы Украіны, а толькі называліся суседнія дзяржавы — Расія, Полыпча, Аўстрыя, Румынія, Турцыя. Адсутнасць Беларусі сярод паўночна-заходніх суседзяў Украіны была вельмі характэрнай66.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі актывізаваўся латышскі нацыянальны рух. Прадстаўнікі латышскай інтэлігенцыі, аб’яднаныя вакол газеты «Dzimtenes Atbalss» («РэхаАйчыны») — Яніс Акуратэрс, Віктарс Эгліціс і Карліс Упіціс — заснавалі Латышскую нацыянальна-дэмакратычную партьпо, якая напачатку стаяла на пазіцыях шырокай аўтаноміі для Латвіі ў межах Расійскай федэратыўнай рэспублікі, трымаючыся лозунга «Вольная Латвія ў вольнай Расіі». Тэрыторыю Латвіі павінны былі скласці тры рэгіёны: Курляндыя, Відзэме і Латгалія. 30 ліпеня (12 жніўня) 1917 г. у Рыгу з’ехаліся прадстаўнікі дзесяці розных арганізацый і палітычных партый, якія прынялі т. зв. дэкларацыю аб незалежнай Латвіі. Яна мела шэсць пунктаў, у тым ліку чацвёрты пункт гаварыў пра палітычную аўтаномію Латвіі ў складзе Расійскай рэспублікі.
64 Hrycak J. Historia Ukrainy... S. 127.
65 Третій Універсал Украінськоі Центральноі Радн //Украінська Центральна Рада... № 187. С. 398—401.
66 Четвертнй Універсал Украінськоі Центральноі Рада // Тамсама. № 49. С. 102—104.
Латышская пазіцыя радыкалізавалася, калі выявілася, што Часовы ўрад абсалютна ігнаруе жаданні латышоў. У той час з’явіліся і іншыя прапановы, напрыклад, прапагандаваная літоўскім дзеячам Ёнасам Шлюпасам ідэя стварэння літоўска-латышскай дзяржаўнай федэрацыі67. Восенню 1917 г., пасля заняцця Рыгі нямецкімі войскамі і чарговых паражэнняў расійскай арміі, сярод латышскіх дзеячаў распаўсюдзілася перакананне, што Расію чакае развал, а не працэс палітычнага абнаўлення. Многіх непакоіла магчымасць падзелу латышскіх земляў паміж Расіяй і Германіяй. Агульная палітычная сітуацыя падштурхоўвала латышскіх дзеячаў у бок Захаду.
У справе фармавання ідэі незалежнасці Латвіі найважнейшую ролю адыгрывалі дзве арганізацыі, што ўзніклі восенню 1917 г. Першая з іх — Латвійская Часовая нацыянальная рада — згрупавала сяброў усіх найбольш уплывовых грамадскіх арганізацый і палітычных партый. Другая — Дэмакратычны блок — была прадстаўлена сярод іншых сацыял-дэмакратамі Паўлсам Калныньшам і Фрыцысым Мендэрсам, а таксама прадстаўнікамі Сялянскага саюза Карлісам Улманісам і Мікелісам Валтэрсам. Абедзве арганізацьгі, незалежна адна ад адной, выказаліся за незалежнасць Латвіі і распачалі дзеянні, каб дасягнуць гэтай мэты ва ўмовах нямецкай акупацыі. Латвійская Часовая нацыянальная рада на сваёй сесіі ў Валку 19 лістапада (2 снежня) 1917 г. выдала дэкларацыю «Да ўсіх латышоў», у якой заклікала да пачатку самастойных дзеянняў на карысць незалежнасці Латвіі. Гэтая дэкларацыя часам інтэрпрэтуецца як першы акт абвяшчэння самастойнай Латвійскай дзяржавы68. Падчас сесіі Латвійская Часовая нацыянальная рада таксама назвала сябе найвышэйшым органам улады будучай Латвіі.
Берасцейскі мір 3 сакавіка 1918 г. падзяліў тэрыторыі, населеныя латышамі, паміж Расіяй і Германіяй. Першай дасталася Латгалія, другой — Курляндыя і Рыга. У руках немцаў знаходзіўся таксама заняты імі яшчэ ў 1917 г. востраў Эзэль [цяпер — Саарэмаа, Эстонская Рэспубліка. — Рэд.], што ляжыць ля берагоў Эстоніі. Нявырашаным заставалася пытанне прыналежнасці Відзэме і Эстоніі. Толькі дамовай ад 27 жніўня 1918 г. Расія адмовілася ад «вярхоўнай улады» над гэтымі тэрыторыямі на карысць Германіі69.
Напачатку ў Берліне вагаліся, якую пазіцыю займаць у адносінах да латышскіх і эстонскіх дзяржаўных памкненняў. Толькі 22 верасня 1918 г. Вільгельм II прызнаў Прыбалтыку ў якасці незалежнай і самастойнай вобласці. Такая палітыка Германіі была нават выгаднай для нацыянальных латышскіх дзеячаў, бо спрыяла рэалізацыі ідэі незалежнай Латвійскай дзяржавы і пачатку ўласнай дыпламатычнай гульні. Выкарыстоўваючы гэтую сітуацыю, сябра Рады Зігфрыдс Мееровіцс распачаў дыпламатычную дзейнасць у Лондане, дзе размаўляў з міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Артурам Джэймсам Балфу-
67 йсторня Латвнн: XX век / Д. Блейере, й. Бутулнс, А. Зунда н др. Рпга, 2005. С. 110.
68 Тамсама. С. 113.
69 Тамсама. С. 115.
рам. Гэта прывяло да прызнання англійскім урадам 23 кастрычніка 1918 г. Латвійскай нацыянальнай рады ў якасці ўрада Латвіі. Латышскія палітыкі ўспрынялі гэтую дэкларацыю як прызнанне дэ факта Латвіі Вялікабрытаніяй, аднак 3. Мееровіцс 30 кастрычніка накіраваў ліст з просьбай пацвердзіць прызнанне незалежнасці Латвіі. У адказе 11 лістапада А. Д. Балфур паведаміў, што ўрад Вялікабрытаніі зноў пацвярджае гатоўнасць да часовага прызнання дэ факта Латвійскай нацыянальнай рады як незалежнага ўрада.
17 лістапада 1918 г. з ініцыятывы Дэмакратычнага блока была створаная Народная Рада Латвіі. Яна ўзнікла замест Латвійскай нацыянальнай рады, якую абвінавачвалі ў вельмі вузкай рэпрэзентацыі грамадства. Новая Рада павінна была быць народным прадстаўніцтвам, заснаваным на значна болып шырокай сацыяльнай базе. У яе склад увайшлі дэлегаты Сялянскага саюза, Латышскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, Радыкальна-дэмакратычнай партыі, Нацыянальна-дэмакратычнай партыі, Рэспубліканскай партыі, а таксама Партыі незалежнасці. Першы латвійскі ўрад узначаліў Карліс Улманіс, заснавальнік Латышскага народнага саюза, па адукацыі аграном, a міністрам замежных спраў стаў Зігфрыдс Мееровіцс70.
18 лістапада 1918 г. Народная Рада Латвіі абвясціла незалежнасць Латвіі. Латышы прэтэндавалі на Курляндыю, Відзэме і Латгалію. Апошні край, пасля Аліўскага міру 1660 г. называны таксама Польскімі Інфлянтамі, у значнай ступені быў населены беларусамі пераважна рымска-каталіцкага веравызнання. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай ён быў уключаны ў склад Расіі і названы Беларускай губерняй, якую пазней перайменавалі ў Віцебскую. Паводле даследаванняў Яўхіма Карскага, паўднёвая частка Латгаліі ляжала ў межах распаўсюджання беларускай мовы. Зрэшты, адтуль паходзіла шмат беларускіх дзеячаў, у тым ліку менавіта там выхоўваўся Канстанцін Езавітаў. Таму на частку Латгаліі з Дзвінскам прэтэндавалі таксама беларусы, жадаючы ўключыць яе ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі актывізаваў сваю дзейнасць таксама і беларускі рух, хоць ён і заставаўся хутчэй у цяні палітычных падзей у Расіі. Ад сакавіка да лістапада 1917 г. на Беларусі, паводле меркавання У. Ладысева і П. Брыгадзіна, дзейнічалі 26 партый і палітычных арганізацый, у тым ліку 14 беларускіх71. Сярод апошніх да ліку найважнейшых належалі: Беларускі саюз землеўласнікаў, Беларускі народны
70 Нсторня Латвнн... С. 118—119.
71 Пададзеныя лічбы, методыка атрымання якіх не паказана, відавочна завышаныя. Частка з пералічаных ніжэй партый і грамадска-палітычных арганізацый (Магілёўскі Беларускі нацыянальны камітэт, Гомельскі Саюз беларускай дэмакратыі) мела толькі лакальны абсяг дзейнасці, некаторыя ў пераліку прадубляваныя (напрыклад, Беларускі народны саюз і Віцебскі Беларускі саюз — адна і тая ж арганізацыя), іншыя (Саюз беларускага праваслаўнага духавенства, Беларуская партыя нацыянальных сацыялістаў або Беларуская партыя аграрыяў) наогул з’яўляюцца плёнам фантазіі асобных беларускіх гісторыкаў (Заўв. pad.).
саюз, Саюз беларускага праваслаўнага духавенства, Заходнярускае таварыства, Магілёўскі Беларускі нацыянальны камітэт, Гомельскі Саюз беларускай дэмакратыі, Віцебскі Беларускі саюз, Аршанскі беларускі нацыянальны камітэт, Хрысціянска-дэмакратычная злучанасць, Беларуская партыя аграрыяў, Беларуская партыя нацыянальных сацыялістаў, Беларуская сацыялістычная грамада, Беларуская народная грамада72.
На тэму будучыні сваёй дзяржаўнасці беларусы выказваліся значна асцярожней, чым суседзі. Гэта было вынікам слабейшай кансалідацыі нацыянальнага руху; аднак, з другога боку, нельга не заўважыць, што тагачасныя беларускія дзеячы адэкватна ацэньвалі свае палітычныя шанцы, суадносячы жаданні з магчымасцямі і палітычнай сітуацыяй, у якой аказаліся беларускія землі. На той момант найбольш рацыянальнай дзяржаўнай формай, якую гатовае было прыняць беларускае грамадства, была федэрацыя з Расіяй і патэнцыйная барацьба за палітычную аўтаномію ў межах гэтага саюзу.
У сакавіку 1917 г. аднавіласваю дзейнасць Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ), асабліва актыўная ў сярэдніх слаях грамадства, якія былі зацікаўленыя ў дэмакратызацыі жыцця без гвалтоўнай радыкалізацыі грамадскіх адносін. У сакавіку 1917 г. у Менску адбылася канферэнцыя БСГ. Яе ўдзельнікі падтрымалі Часовы ўрад, прапанавалі лозунг аўтаноміі Беларусі ў складзе федэратыўнай Расійскай рэспублікі. Яны выказаліся таксама за агульнанародную ўласнасць на зямлю і перадачу яе ў карыстанне сялянам згодна з працоўнай нормай. Канчатковае рашэнне сялянскага пытання было пакінута, аднак, у кампетэнцыі будучага сойма аўтаномнай Беларусі. Адначасова сяляне заклікаліся ўстрымацца ад удзелу ў неарганізаваных выступленнях і анархічных інцыдэнтах.
Працу распачала таксама Беларуская народная партыя сацыялістаў (БНПС). Яна прытрымлівалася болып правай, чым БСГ, праграмы, што, верагодна, паўплывала на яе болып павольнае развіццё.
25—27 сакавіка (7—9 красавіка) 1917 г. у Менску адбыўся з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый, у якім узялі ўдзел каля 150 дэлегатаў з розных беларускіх суполак73. На з’ездзе сярод іншых былі прадстаўленыя БТДАВ у Петраградзе (Эдвард Будзька), Бабруйскі Беларускі камітэт (Кілчэўскі), Гурток настаўнікаў — супрацоўнікаў Менскага настаўніцкага інстытута, эвакуаванага ў 1915 г. у Яраслаўль (Парэчын), Менскі Савет салдацкіх і рабочых дэпутатаў (Кузьміцкі), БСГ (Аркадзь Смоліч), Каталіцкая дэмакратычная партыя (кс. Вінцэнт Гадлеўскі), Народная дэмакратычная партыя (Рамуальд Зямкевіч). У якасці кіраўніка з’езда быў абраны доктар Кастравіцкі74, а яго
72 Ладысеў У. Ф., Врыгадзін П. I. На пераломе эпох... С. 5.
73 LCVA. Е 582. Ap.l. В. 1. L. 48—49 v.
74 Відавочна, старшынёй з’езда быў абраны брат Казіміра Кастравіцкага (паэта Каруся Каганда) Амброжы Кастравіцкі — выпускнік медыцынскага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта. Гл.: Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі... С. 253 (Заўв. рэд.).
намеснікамі — юрыст Павел Аляксюк і павятовы чыноўнік Мятлін. Гэты апошні прадстаўляў кансерватыўныя і прарасійскія колы. Ен даводзіў, што беларускі рух не з’яўляецца натуральным, і выказваўся за адзіную і непадзельную Расію. He знайшоўшы разумення, Мятлін пакінуў з’езд разам са сваімі прыхільнікамі. Тыя, хто застаўся, заняліся дыскусіяй пра новыя кірункі дзейнасці беларускага нацыянальнага руху ў змененай палітычнай сітуацыі.
Удзельнікі з’езда выказаліся за аўтаномію Беларусі ў складзе федэратыўнай Расіі. Для стасункаў з Часовым урадам быў выбраны Беларускі нацыянальны камітэт (БНК), які павінен быў стаць найвышэйшым органам улады ў краіне да часу ўтварэння Беларускай краёвай рады75. 3 яго складу быў абраны пяціасабовы Выканаўчы камітэт. БНК таксама павінен быў прадстаўляць усе беларускія нацыянальныя арганізацыі, згуртаваныя вакол дзяржаўніцкай праграмы.
Кіраўніком Беларускага нацыянальнага камітэта, з увагі на яго палітычны досвед у I Думе і знаёмствы ў асяродку расійскай палітычнай эліты, быў выбраны землеўласнік Раман Скірмунт. Р. Скірмунт нарадзіўся ў 1868 г. і выхоўваўся ў сямейным маёнтку Парэчча на Піншчыне ў духу пазітывізму76. На ніве грамадскай дзейнасці ён з’явіўся як старшыня Таварыства па распрацоўцы сельскагаспадарчых і эканамічных патрэб Палесся. Пайшоўшы шляхам бацькі, ён стаў таксама сябрам Менскага таварыства сельскай гаспадаркі. Ужо на пачатку сваёй грамадскай і палітычнай дзейнасці выступаў прыхільнікам краёвай ідэі, лічачы сябе палякам з геапалітычнай прасторы былой Рэчы Паспалітай, а адначасова літвінам — грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага — і беларусам — гаспадаром той зямлі, на якой нарадзіўся. Р. Скірмунт стаў вядомым перадусім пасля выдатных прамоў у расійскай Думе, у якую быў выбраны ў 1906 г. Ён выказваўся за дэмакратызацыю палітычнага жыцця, роўнасць грамадзян перад законам, нацыянальнае раўнапраўе і адукацыю на роднай мове. У II Думу ён не трапіў з-за ўплываў непрыхільных да яго польскіх землеўласнікаў нацыянальнадэмакратычнай арыентацыі. У 1911 г. быў выбраны ў Менскае губернскае земства. У перыяд распаду краёвай ідэі зрабіў рашучы выбар на карысць беларускага руху. У 1917 г. стаў старшынёй Менскага аддзела БТДАВ, а потым пачаў стварэнне кіраўнічага органа для ўсіх плыняў беларускага нацыянальнага руху.
У склад БНК трапіла яшчэ 17 асоб: вядомы дзеяч культуры Усевалад Фальскі і юрыст Павел Аляксюк — у якасці намеснікаў, кандыдат філалогіі Браніслаў Тарашкевіч, сакратар Менскага аддзела Усерасійскага земскага саюза Лявон Заяц, аграном Аркадзь Смоліч, сябра БТДАВ у Петраградзе Эдвард Будзька, кс. Вінцэнт Гадлеўскі, эканаміст Яўсей Канчар, паўнамоцны дэлегат з Кіева ад Саюза гарадоў
76 Пратакол зьезду беларускіх нацыанальных арганізацый у Менску 25—27 марца 1917 г. // LCVA. F. 582. Ар. 1. В. 1. L. 49 v.
76 Рудовіч С. «Беларускі дзеяч з вялікіх паноў». Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта II Гістарычны альманах. Т. 2. Гародня, 1999. С. 20—32.
Паўднёва-Заходняга фронту Іван Краскоўскі, супрацоўнік Народнага банка ў Маскве Аляксандр Бурбіс, Казімір Кастравіцкі (паэт Карусь Каганец), настаўнік гімназіі Бабарыкін, адвакат Фабіян Шантыр, рэдактар газеты «Могнлевскнй вестннк» Міхал Кахановіч, Вацлаў Іваноўскі, інжынер і архітэктар Лявон Дубейкаўскі, рабочы і паэт Зміцер Жылуновіч. Большасць з іх належала да Беларускай сацыялістычнай грамады, але вектар дзейнасці БНК вызначала вузкае кола кіраўнікоў — Р. Скірмунт, П. Аляксюк, Б. Тарашкевіч, У. Фальскі, Л. Заяц.
Раман Скірмунт, які менавіта і стаў кіраўніком усяго нацыянальнага беларускага руху на ўсход ад лініі фронту, паставіў сабе мэту аб’яднаць усе арганізацыі і выпрацаваць агульную дзяржаўніцкую праграму77. Да БНК маглі далучацца новыя беларускія арганізацыі, якія падзялялі яго мэты. Меркавалася, што БНК разам з Часовым урадам выпрацуе асновы аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі і падрыхтуе выбары ў Беларускую краёвую раду. Друкаваным органам БНК была газета «Вольная Беларусь». Беларускі нацыянальны камітэт намерваўся таксама правесці агітацыйную кампанію на выбарах ва Усерасійскі Устаноўчы сход у падтрымку ідэі федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі, а таксама выпрацаваць канстытуцыю Беларускага краёвага ўрада ў супрацоўніцтве з прадстаўнікамі ўсіх народаў Беларусі.
Падчас з’езда былі ўтвораны камісіі, якія павінны былі акрэсліць сітуацыю і патрабаванні беларусаў у розных сферах жыцця. На падставе іх ацэнак меркавалася прымаць важныя рашэнні, у тым ліку адносна вызначэння этнічных межаў Беларусі, увядзення навучання на беларускай мове і арганізацыі вывучэння беларусазнаўчых прадметаў, такіх як геаграфія і гісторыя Беларусі, гісторыя беларускай літаратуры.
Ад моманту стварэння БНК Менск стаў найважнейшым цэнтрам беларускага палітычнага жыцця. Паводле сваіх задач БНК павінен быў падтрымліваць цесны кантакт з Часовым урадам. Для наладжвання адносін з ім у сярэдзіне красавіка 1917 г. у Петраград накіравалася дэлегацыя ў складзе кіраўніка БНК Р. Скірмунта, вядомага і шанаванага ў палітычных салонах былога Пецярбурга, а таксама П. Алексюка, Э. Будзькі, Я. Канчара, М. Кахановіча і I. Краскоўскага.
Раман Скірмунт перадаў у рукі князя Георгія Львова, які пасля адрачэння ад трона Мікалая II з сярэдзіны сакавіка 1917 г. кіраваў расійскім Часовым урадам, рэзалюцыю з’езда беларускіх нацыянальных арганізацый. У ёй гаварылася пра неабходнасць пераўтварэння Расіі ў дэмакратычную федэратыўную рэспубліку, пачатак дзеянняў у кірунку дэмакратызацыі органаў мясцовай улады і самакіравання. Прапаноўвалася таксама ўвядзенне ў школах беларускай мовы і іншых беларусазнаўчых дысцыплін — гісторыі, краязнаўства і геаграфіі Беларусі — у якасці асобных прадметаў.
77 Smalanczuk А. Ewolucja ideologii krajowej w spoleczno-politycznej dzialalnosci Romana Skirmunta (1905—1921) Ц Krajowosc — tradycje zgody narodow w dobie nacjonalizmow / Red. J. Jurkiewicz. Poznan, 1999. S. 114—115.
Прапановы БНК, аднак, не сустрэлі зацікаўлення з боку расійскіхурадавых колаў. У дадатак кіраўніцтва БНК не атрымала падтрымкі на Беларусі. Яго дзейнасць хутка разышлася з чаканнямі сяброў БСГ у сферы сацыяльнай палітыкі. Раман Скірмунт у тагачаснай сітуацыі не наважыўся на ўвязванне дзяржаўніцкай праграмы з сацыяльнай і вылучэнне радыкальных пастулатаў у аграрных справах, чаго, у сваю чаргу, чакалі ніжэйшыя сацыяльныя слаі. Паводле яго перакананняў, рэалізацыя дзяржаўніцкай праграмы выключала апераванне радыкальнымі лозунгамі, якія, зрэшты, землеўласніку Скірмунту былі чужыя. Яго план уключаў кансалідацыю насельніцтва беларускіх земляў вакол беларускай дзяржаўніцкай ідэі. Ён быў адрасаваны ў тым ліку і да землеўласнікаў, якія ў значнай частцы выраслі пад уплывам краёвай ідэі. Асцярожнасць у сацыяльнай сферы не дадавала яму прыхільнікаў з ліку беларускіх сацыялістаў. Апошнія былі незадаволеныя запрашэннем да супрацоўніцтва з БНК землеўласнікаў і арыстакратаў: Эдварда Вайніловіча, княгіні Магдалены Радзівіл, князя Гераніма Друцкага-Дюбецкага з Лунінца. 3 Раманам Скірмунтам таксама кантактаваў Станіслаў Радзівіл са Століна. Гэтыя землеўласнікі прыхільна ставіліся да беларускага руху, абяцаючы падтрымку і ўдзел у пабудове беларускай палітычнай аўтаноміі. Аднак іх сімпатыя да нацыянальнага руху і жаданне працаваць на гэтай ніве не сустрэлі зацікаўленасці сацыялістаў, а нават былі прынятыя імі з варожасцю, як яіпчэ адна праява класавага кантролю. Раману Скірмунту закідаліся шляхецкі радавод, адсутнасць жадання рэалізаваць сацыяльныя пераўтварэнні, а ўрэшце рэшт было высунута сур’ёзнае абвінавачванне ў спрыянні польскім і літоўскім інтарэсам78. Усё гэта разам наклалася на падазрэнні ў пранямецкай арыентацьгі Р. Скірмунта, непапулярнай як сярод партыйных дзеячаў, так і сярод грамадскасці, якая памятала антьшямецкую прапаганду 1915 г. і вялікую колькасць бежанцаў на ўсход. Адсюль быў ужо толькі крок да занепакоенасці, што прысутнасць у нацыянальным руху такіх людзей, як Скірмунт, сведчыць пра знаходжанне беларускай нацыянальнай дзейнасці пад уплывам польскіх землеўласнікаў, адзінай мэтай якіх з’яўляецца адарванне беларускіх земляў ад Расіі і атрыманне іх ва ўласнасць.
Такім чынам, радыкальныя дзеячы левага крыла стараліся маргіналізаваць і адсунуць ад прыняцця палітычных рашэнняў вельмі дасведчанага палітыка і беларуса паводле перакананняў. Адначасова ад супрацоўніцтва ад штурхоўвалі тое вузкае кола асоб, якія маглі фінансаваць беларускі палітычны рух. Складана пазбавіццаўражання, што прыхільнікі сацыяльнага радыкалізму ў патрэбны момант не здолелі падняць беларускія палітычныя інтарэсы над сацыяльнымі. 3 вялікімі цяжкасцямі даводзілася пазбаўляцца прадузятасці (часта толькі амбіцыйнай) адносна ідэі палітычнай аўтаноміі для Беларусі і пераконваць у неабходнасці гэтага тую частку грамадства, якая праяўляла прарасійскія сімпатыі.
Занепакоенасць вялікай часткі жыхароў Беларусі пастаянна выклікалі лозунгі змянення палітычнага статусу беларускіх земляў і нават распачатая акцыя па ўвядзенні беларускай мовы ў навучанне.
78 Турук Ф. Велорусское двнженне. 2-е нзд. Мннск, 1994. С. 33.
Прыкладам могуць быць рашэнні, прынятыя на I з’ездзе сялянскіх дэпутатаў Менскай і Віленскай губерняў у красавіку 1917 г. і на з’ездзе настаўнікаў Менскай губерні ў траўні 1917 г. Абодва з’езды выказаліся за дзяржаўны саюз з Расіяй, прызнаючы Беларусь яе неадлучнай часткай. Іхудзельнікі не толькі не пагадзіліся на павышэнне палітычнага статусу Беларусі, але выказаліся нават супраць беларусізацыі культуры і асветы. Хоць большасць сабраных настаўнікаў прызнала права беларусаў на культурнае развіццё, аднак супраціўлялася ўвядзенню ў адукацыйных установах беларускай мовы, прызнаючы яе дыялектам расійскай, а не асобнай. Вялікая колькасць прысутных на з’ездзе педагогаў выступіла з пазіцыі «заходнерусізму». Да гэтага асяродка ў той час належаў нават Васіль Рагуля, пазнейшы беларускі дэпутат у парламенце міжваеннай Полыпчы, які ў дакладзе пад назвай «Самавызначэнне Беларусі і мова выкладання ў беларускай школе» даказваў, што Беларусь не мае права на самастойнае існаванне, а таму ўвядзенне беларускай мовы ў школах — шкоднае79. Прысутны на тым з’ездзе Р. Зямкевіч, характарызуючы асобу В. Рагулі ў рапарце для II аддзела Генеральнага штаба Войска Польскага, пададзеным праз некалькі гадоў, так апісваў падзеі:
Васіль Рагуля, б. народны настаўнік, родам з Наваградскага павета, у 1917 годзе, адразу ж пасля рэвалюцыі, у выніку абвешчанай свабоды з’явіўся на з’езд настаўнікаў-беларусаў у Менск у траўні месяцы.
З’езд быў скліканы беларускімі дзеячамі, каб скансалідаваць беларускія сілы і распачаць энергічную нацыянальную працу ў новых, спрыяльных умовах. Гэты з’езд, аднак, праявіў няздольнасць да такой працы, бо ўсе гэтыя беларусынастаўнікі, з малымі выключэннямі, аказаліся настолькі зрусіфікаванымі, што іх варожыя адносіны да беларускага народа не давалі ніякай надзеі на працу ў арганізацыі, задуманай патрыётамі-нацыяналамі. Рагуля ў той час выступаў нечувана азартна і варожа ў дачыненні да беларускай ідэі. На Аркадзя Смоліча ён накінуўся, што той падтрымоўвае і пашырае гэту польскую інтрыгу, якой з’яўляецца ўздыманне і падпітванне беларускага руху. Беларускую мову ён называў жаргонам, сумессю польскай, літоўскай і габрэйскай і даводзіў, што злачынствам з’яўляецца адкіданне дзяржаўнай расейскай мовы, такой развітай і багатай, з пудоўнай літаратурай агульнасусветнага значэння.
He дапамагло прафесійнае абвяржэнне Рагулі прысутным там інж. Зямкевічам, які апеляваў да аўтарытэту прафесара і акадэміка Карскага. Рагуля, нягледзячы на публічнае выяўленне яго некампетэнтнасці ў гэтых справах, застаўся пры сваёй думцы, павёў за сабою рэшту сваіх таварышаў-настаўнікаў і гэтым давёў з’езд да расколу і заканчэння пасяджэнняў без рэзалюцый80.
79 Рудовіч С. Час выбару... С. 128.
80Michaluk D. «Jestern przyjacielem Bialorusinow...» — raporty wywiadowcze Romualda Ziemkiewicza do II Oddziahi Sztabu Generainego WP z lat 1922—1923 // Bialoruskie Zeszyty Historyczne. T. 25. Bialystok, 2006. S. 237—238; беларускамоўная версія: Рапарты P. Зямкевіча ў II аддзел Генеральнага штаба польскага войска за 1922 г. / Публікацыя A. В. Пашкевіча і A. М. Чарнякевіча Ц Веларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 6. Мінск, 2005. С. 255.
Ранняй вясной 1917 г., апрача партый і арганізацый, згуртаваных вакол БНК, пастулаты аўтаноміі Беларусі вылучаў яшчэ і права-клерыкальны Беларускі народны саюз, утвораны ў Віцебску і ўзначалены Ф. Грыгаровічам, Б. Бялыніцкім-Бірулем і Г. Палонскім81. Правыя партыі памешчыцка-клерыкальнага характару — Беларускі народны саюз, Заходнярускае таварыства ў Петраградзе, Саюз беларускага праваслаўнага духавенства, Беларускі саюз землеўласнікаў — не мелі адназначнага погляду на беларускае нацыянальнае пытанне82. Увогуле, аднак, яны стаялі на пазіцыях радыкальнага «заходнерусізму» і выказваліся за непадзельнасць Расіі, ігнаравалі лозунгі нацыянальнага самавызначэння, прызнаючы беларускія землі неадлучнай часткай Расіі. Некаторую сімпатыю выклікалаў іх толькі ідэя адміністрацыйнагаспадарчай самастойнасці Беларусі, натуральна, у межах Расійскай дзяржавы.
У траўні 1917 г. колькасць беларускіх нацыянальных арганізацый павялічылася, пашыраючы БНК за кошт новых прадстаўнікоў. У Петраградзе з’явілася Хрысціянска-дэмакратычная злучнасць (з сярэдзіны 1920-х гг. — Беларуская хрысціянская дэмакратыя), заснаваная ксяндзамі Фабіянам Абрантовічам і Люцыянам Хвецькам83. У БНК Хрысціянска-дэмакратычную злучнасць прадстаўляў кс. В. Гадлеўскі. У Маскве ў асяроддзі бежанцаў з Беларусі дзейнічала Беларуская народная грамада, узначаленая Аляксандрам Цвікевічам, Язэпам Васілевічам і Фёдарам Туруком. Палітычнай дзейнасцю займаліся таксама культурніцкія арганізацыі, напрыклад, Беларускае культурна-асветніцкае таварыства ў Бабруйску84. Рознага кшталту беларускія арганізацыі ўзнікалі таксама сярод бежанцаў, якія з Беларусі трапілі на Украіну. Лічыцца, што ў Кіеве і ў Адэскай акрузе на пачатку 1918 г. было каля 120 тысяч беларусаў85. У снежні 1917 г. адбыліся з’езды беларускіх вайскоўцаў Румынскага фронту — у Адэсе, а Паўднёва-Заходняга — у Кіеве. Ад снежня 1917 г. у Адэсе дзейнічала культурна-асветніцкая беларуская нацыянальная арганізацыя «Беларускі гай», узначаленая Я. Трафімавым, паручнікам Антонам Баліцкім, паручнікам Сцяпанам Некрашэвічам. Вакол яе іуртавалася каля 500 сяброў, што дзейнічалі ў розных секцыях, у якіх былі арганізаваныя штотыднёвыя лекцыі на тэму беларускай культуры. Сярод сяброў і вайскоўцаў-беларусаў распаўсюджвалася праграма
81 Latyszonek О. Bialoruskie formacje wojskowe... S. 42; Латышонак A. Жаўнеры БНР... С. 37—38.
82 Ладысеў У. Ф., Брыгадзін П. I. На пераломе эпох... С. 5—6.
83 Moroz М. «Кгупіса». Ideologia і przywödcy bialoruskiego katolicyzmu. Bialystok, 2001. S. 63.
84 Latyszonek O. Bialoruskie formacje wojskowe... S. 42; Латышонак A. Жаўнеры БНР... C. 38.
85 Latyszonek O. Dzialalnosc bialoruskich wojskowych na terytorium Ukrainy w latach 1917—1919 // Bialoruskie Zeszyty Historyczne. T. 5. Bialystok, 1996. S. 113—117; беларускамоўная версія: Латышонак A. Жаўнеры БНР... С. 236—238 (3-е выд. — с. 227—229).
144 Беларуская Народная Рэспубліка 1918—1920 гг. Лч вытокаў беларускай дзяржаўшісці беларускіх эсэраў і вялася прапаганда ў кірунку нацыянальнага самавызначэння. Друкаваным органам «Беларускага гаю» была выдаваная па-расійску газета «Белорусы в Одессе»86.
Вясной 1917 г. таксама павялічылася актыўнасць беларускага каталіцкага духавенства. 24—25 траўня ў кафедральным касцёле ў Менску адбыўся з’езд, скліканы ксяндзамі-беларусамі Л. Хвецькам, В. Гадлеўскім, Аляксандрам Астрамовічам і Андрэем Цікотам. На іх запрашэнне, у якім гаварылася аб неабходнасці арганізацыі беларускага каталіцкага духавенства, адгукнулася каля 30 святароў. З’езд павінен быў выпрацаваць супольны гілан дзеянняў у справе абароны беларускай нацыянальнай і каталіцкай справы на Беларусі. Удзельнікі з’езда прынялі рэзалюцыю, дамагаючыся аўтаноміі Беларусі ў межах федэратыўнай Расійскай дзяржавы, увядзення беларускай мовы ў школы і правядзення казанняў і дадатковых набажэнстваў па-беларуску. Беларускія ксяндзы намерваліся таксама звярнуцца да праваслаўнага мітрапаліта, каб той даў згоду на выкладанне беларускай мовы і гісторыі Беларусі ў Духоўнай акадэміі і ў Праваслаўнай духоўнай семінарыі ў Петраградзе. З’езд выказаўся таксама за вяфтанне ў беларускія парафіі тых ксяндзоў, якія былі высланыя на працу ў іншыя дыяцэзіі, далёка ад роднага краю87.
Лютаўская рэвалюцыя паўплывала на актывізацыю нацыянальнай дзейнасці ў войску. Ад траўня 1917 г. наўсіх франтахузнікалібеларускія гурткі і вайсковыя арганізацыі. Яны складаліся перадусім з прызванай на вайсковую службу беларускай інтэлігенцьгі, галоўным чынам настаўнікаў народных школ. У значнай частцы гэта былі прыхільнікі БСГ. Першы беларускі вайсковы гурток заснаваў у Рызе 8 траўня афіцэр 24-й асобнай тэлеграфнай роты 12-й арміі Язэп Мамонька88.15 траўня ў Менску ўзнікла Беларуская вайсковая арганізацыя, створаная пры падтрымцы БНК. Упершыню вайсковую праграму сфармулявала Арганізацыя беларускіх аўтанамістаў, заснаваная ў Петраградзе. Яна дамагалася мабілізацыі беларусаў у беларускія аддзелы на Беларусі і прызначэння ў іх беларускіх камандных кадраў. Аднак гэтая арганізацыя не ажыццявіла ніякіх далейшых крокаў для рэалізацыі сваёй праграмы і хутка спыніла існаванне89.
Найхутчэй у Менску развівалася БСГ, якая аднавіла дзейнасць у сакавіку 1917 г. дзякуючы Аркадзю Смолічу, Аляксавдру Бурбісу, Змітру Жылуновічу і Вячаславу Адамовічу. У першыя месяцы рэвалюцыі яна пашырыла свае ўплывы не толькі сярод жыхароў Менска, але таксама і іншых гарадоў — Петраграда, Масквы, Бабруйска, Слуцка, Віцебска, Гомеля, Буда-Кашалёва, дасягнуўшы ў сярэдзіне 1917 г. колькасці 5 тысяч сяброў і прыхільнікаў. Друкаваным органам партыі была газета «Грамада». У чэрвені ў Петраградзе адбылася другая канферэнцыя БСГ,
86 Шумейка М. Ф. Веларускі гай // ЭГВ. Т. 1. С. 425.
87 Moroz М. «Кгупіса». Ideologia і przywodcy... S. 60—61.
88 Latyszonek О. Bialoruskie formacje wojskowe... S. 46; Латышонак A. Жаўнеры БНР... С. 40.
89 Latyszonek О. Bialoruskie formacje wojskowe... S. 46; Латышонак A. Жаўнеры BHP... С. 41.
якая радыкалізавала праграму партыі. Сваёй галоўнай мэтай партыя прызнала ўвядзенне сацыялістычнага ладу праз развіццё класавай барацьбы і сацыяльную рэвалюцыю. Пазіцыя адносна палітычнатэрытарыяльнага пытання, аднак, не зведала змен. Партыя працягвала выступаць за нацыянальна-тэрытарыяльную аўтаномію Беларусі ў складзе дэмакратычнай расійскай федэрацыі і за нацыянальна-персанальную аўтаномію для нацыянальных меншасцей. Прарасійскія сімпатыі сягалі настолькі глыбока, што на канферэнцыі ў чэрвені 1917 г. БСГ выказалася таксама супраць фармавання нацыянальнай беларускай арміі, пры гэтым пратэстуючы і супраць вярбоўкі беларусаў у нацыянальныя польскія і літоўскія часткі. У склад часовага ЦК БСГ, які ўзначаліў Зміцер Жылуновіч, увайшлі Палута Бадунова, К. ДужДушэўскі і інш. Радыкалізуючы сваю сацыяльную праграму, дзеячы БСГ крытыкавалі дзейнасць БНК. На канферэнцыі БНК, скліканай 13— 15 траўня 1917 г., справа дайшла да дыскусіі ліберальна-дэмакратычных дзеячаў з прадстаўнікамі БСГ. Яе прадметам было жаданне сацыялістаў звязаць нацыянальна-культурніцкую палітыку, што праводзіў БНК, з радыкальнай сацыяльнай праграмай. Сацыялісты дамагаліся таксама пашырэння складу БНК за кошт прадстаўнікоў болып левых поглядаў.
Абедзве гэтыя прапановы былі заблакаваныя землеўласнікамі: княгіняй М. Радзівіл, Э. Вайніловічам і князем Друцкім-Любецкім, якіх запрасілі для ўдзелу ў дыскусіі. Яе ўдзельнікі прынялі дэкларацыю, у якой пацвердзілі імкненне да стварэння аўтаномнай беларускай рэспублікі ў складзе расійскай федэрацыі, пры гэтым вырашылі адмежавацца ад прапольскай арыентацыі. Сябры БНК не наважыліся на абвяшчэнне аграрнай праграмы. Таксама, як і раней, гэтая праблема пакідалася на вырашэнне Усерасійскага Устаноўчага сходу і Беларускай краёвай рады. Удзельнікі канферэнцыі выказаліся за мір без анексій і кантрыбуцый на падставе права народаў на самавызначэнне, а таксама за далучэнне да Беларусі рэшты населеных беларусамі земляў, што на той момант знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй. 24—25 чэрвеня 1917 г. БНК у Менску і ў Магілёве арганізаваў Дні вольнай Беларусі90.
У ліпені 1917 г. адбылося няўдалае наступленне войскаў ПаўднёваЗаходняга фронту пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Аляксея Гутара. Хутка пасля гэтага расійцы былі выкінутыя з Галіччыны і Букавіны. Франтавыя няўдачы выклікалі пашырэнне антываенных настрояў. У сярэдзіне месяца ў Петраградзе адбыліся антываенныя дэманстрацыі, у якіх побач з рабочымі ўзялі ўдзел таксама салдаты і маракі Балтыйскага флоту. Сімпатыі расійскага грамадства рашуча скіроўваліся ўлева. Пасля адстаўкі князя Георгія Львова 8 (21) ліпеня 1917 г. Часовы ўрад узначаліў Аляксандр Керанскі. Па патрабаванні эсэраў і меншавікоў Цэнтральны выканаўчы камітэт саветаў падтрымаў кабінет А. Керанскага, прызнаўшы яго ўрадам выратавання рэвалюцыі.
Весткі з Петраграда даходзілі да Менска, дзе менавіта 8—10 (21— 23) ліпеня 1917 г. БНК склікаў чарговы з’езд беларускіх нацыянальных
90 Рудовіч С. Беларускі нацыянальны камітэт Ц ЭГБ. Т. 1. С. 448—449.
арганізацый і партый. Яго ініцыятарамі былі прадстаўнікі БСГ, якія ў БКН мелі дзесяць мандатаў. БСГ выкарыстала на з’ездзе свае ўплывы, каб пазбавіцца ад кіраўніка камітэта Р. Скірмунта. Сацыялісты левага крыла разам з радыкалізацыяй сваёй праграмы імкнуліся перахапіць кіраўніцтва над беларускім нацыянальным рухам. Ужо ў першы дзень пасяджэнняў сябры БСГ вылучылі шэраг абвінавачанняў у дрэннай працы БНК. Галоўнай мэтай атакі было жаданне распусціць камітэт. Гэтай мэты ўдалося дасягнуць досыць лёгка, бо частка дэлегатаў, што не пагаджаліся з поглядамі прадстаўнікоў БСГ, на знак пратэсту пакінула паседжанне. Першымі гэта зрабілі сябры Беларускага народнага саюза з Віцебска, а следам за імі — таксама дэлегаты Беларускай партыі народных сацыялістаў. У апошні дзень з’езда замест распушчанага БНК была створаная Цэнтральная Рада беларускіх арганізацый і партый, якая імкнулася да кіравання беларускім рухам. У склад яе Выканаўчага камітэта ўвайшлі дзеячы БСГ Язэп Лёсік, Язэп Дыла, Палута Бадунова, С. Курчановіч-Сяўрук, Ф. Галавач, Фабіян Шантыр, Зміцер Жылуновіч91. Кіраўніцтва Рады на самой справе знаходзілася ў руках дзеяча БСГ Аркадзя Смоліча.
Апрача правядзення змен у кіраўніцтве руху, на з’ездзе былі праведзеныя таксама дыскусіі над будучыняй Беларусі. Пазіцыі делегатаў у гэтым пытанні падзяліліся паміж ранейшай інтэграцыяй беларускіх земляў з Расіяй і пабудовай палітычнай аўтаноміі ў федэратыўным саюзе з Расійскай дзяржавай. Паказальнай тут з’ўляецца прамова аднаго з найболып праніклівых беларускіх дзеячаў А. Цвікевіча, які стараўся выпрацаваць кампраміс. Ен лічыў, што Беларусь яшчэ не гатовая да поўнай палітычнай аўтаноміі. На яго думку, у той час не было магчыма таксама стварэнне агульнабеларускага прадстаўніцтва, бо частка беларускіх земляў знаходзілася за лініяй фронту пад нямецкай акупацыяй. У гэтай сітуацьгі ён прапанаваў сканцэнтравацца на пабудове тэрытарыяльна-гаспадарчай аўтаноміі92. Гэтая прапанова была адкінутая, бо большасць прысутных выказалася за палітычную аўтаномію Беларусі, супраціўляючыся таксама ідэі цеснай інтэграцыі з Расіяй.
На сесіі Цэнтральнай Рады 5—6 жніўня 1917 г. было пастаноўлена, што яна будзе прадстаўляць выключна «дэмакратычныя» групоўкі. У разуменні ўдзельнікаў сесіі гэта былі такія сілы, якія імкнуліся да правядзення радыкальнай зямельнай рэформы (перадачы зямлі [працоўнаму народу. —Рэд.] без выкупу) і стаялі на пазіцыях абароны інтарэсаў рабочых. Па сутнасці, гэтая абвешчаная «дэмакратызацыя» каардынацыйнага і прадстаўнічага органа беларускага руху азначала не пашырэнне, a сцісканне абшару дзейнасці. Рада стала прадстаўніком выключна такіх партый і арганізацый, якіх аб’ядноўвала супольная радыкальная сацыяльная праграма. Тым самым нацыянальныя дзеячы вельмі паспешліва адмовіліся ад кансалідацыі розных беларускіх грамадскіх і палітычных сіл і закляймілі ўсіх тых дзеячаў, якія стаялі на ліберальна-дэмакратычных
91 Рудовіч С. Час выбару... С. 131.
92 Тамсама. С. 130; Вольная Беларусь. 1917. 30 ліпеня.
Раздзел III. Ад «Вялікага Княства Літоўскага» da Беларускай Народнай...147 пазіцыях. У тагачаснай сітуацьгі, калі неабходна было аб’яднанне сіл вакол хаця б сурагату дзяржаўнай ідэі, гэткая дзейнасць была самазабойствам. Варта пагадзіцца з негатыўнай ацэнкай дзейнасці сяброў БСГ, якую выказалі А. Латышонак і Ю. Туронак93. Калі дадаць да гэтага прынятую на чэрвеньскай канферэнцыі БСГ рэзалюцыю, накіраваную супраць стварэння беларускага войска і на спрыянне ў аднаўленні парадку ў Расіі, становіцца выразна бачным, што дзеячы БСГ выступалі за захаванне цэласнасці Расійскай дзяржавы, а беларускія нацыянальныя мэты адсоўвалі на задні план. На першае месца яны ставілі рэалізацыю сацыяльнай праграмы, безвынікова канкуруючы на гэтым полі з папулісцкімі лозунгамі балыпавікоў. Увязваючыся ў барацьбу за кіраўніцтва нацыянальным беларускім лагерам, адначасова яны намагаліся стрымліваць усё больш актыўныя нацыянальныя памкненні. 1917 год быў годам выбару, але шанцы, што вынікалі з імклівага змянення палітычнай сітуацыі ў той частцы Еўропы, былі ўпушчаныя беларускімі дзеячамі, якія ў імя вельмі вузка зразуметых інтарэсаў давялі да расколу паўстаючы нацыянальны лагер. Такая сітуацыя паўтаралася яшчэ некалькі разоў.
У ліпені 1917 г., будучы ў стане поўнага разброду, дзеячы беларускага руху прынялі ўдзел у муніцыпальных выбарах. У Менску БСГ і БНПС выставілі супольны з яўрэйскімі, літоўскімі і ўкраінскімі арганізацыямі спіс, атрымаўшы па адным месцы для А. Смоліча з БСГ і Л. Зайца з БНПС. Пэўны поспех атрымалі арганізацыі з заходнярускай арыентацыяй. Беларускі народны саюз атрымаў 7 месцаў са 102 мандатаў у гарадской думе Віцебска. Саюз беларускай дэмакратыі (у блоку з настаўніцкай арганізацыяй) атрымаў у Гомелі 5 месцаў са 101, БНК у Магілёве атрымаў 6 месцаў з 6494. Выбары скончыліся перамогай агульнарасійскіх сацыялістычных партый: эсэраў і сацыял-дэмакратаў, а таксама сацыялістычных яўрэйскіх партый. Бальшавікі атрымалі толькі 16% месцаў у Віцебску і па 5% у Менску і ў Гомелі96. На такі вынік выбараў паўплывалі палітычныя сімпатыі жыхароў гарадоў, а таксама невялікая колькасць беларусаў сярод гараджан. Падобная сітуацыя была, зрэшты, падчас выбараў і на ўкраінскіх землях. На выбарах у думы шасцідзесяці сямі тамтэйшых гарадоў блок украінскіх сацыялістычных арганізацый набраў 5,5% галасоў, украінскія сацыялісты-федэралісты — 1,1%, аўкраінскія сацыял-дэмакраты — толькі 0,9%. Перамогу атрымалі агульнарасійскія сацыялістычныя партыі. Нацыянальныя праграмы ў той час не карысталіся поспехам у жыхароў гарадоў. Нацыянальныя арганізацыі ў 264 гарадах усёй Расійскай дзяржавы атрымалі толькі 3,7% мандатаў у губернскіх асяродках і 5,7% — у павятовых96.
93 Latyszonek О. Biaioruskie formacje wojskowe... S. 44; Латышонак A. Жаўнеры БНР... С. 39; Turonek J. Waclaw Iwanowski... S. 72; Туронак Ю. Вацлаў Іваноўскі... С. 89; Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі... С. 197—198.
94 Рудовіч С. Час выбару... С. 132.
95 Latyszonek О. Biaioruskie formacje wojskowe... S. 44; Латышонак A. Жаўнеры БНР... С. 39.
96 Рудовіч С. Час выбару... С. 132.
Пад канец лета 1917 г. унутраная сітуацыя ў Расіі значна пагоршылася — не толькі ў сацыяльна-эканамічнай сферы, але таксама ў палітычнай. Вярхоўны галоўнакамандуючы генерал Лаўр Карнілаў, падтрыманы кансерватыўнымі коламі, ажыццявіў спробу путчу. Часовы ўрад з цяжкасцю авалодаў сітуацыяй, але крызіс спрыяў росту ўплыву балыпавікоў.
Палітычная сітуацыя ў краіне таксама заўважна ўздзейнічала на беларускі рух. У верасні з БСГ выйшла каля 500 яе сяброў у Петраградзе, галоўным чынам — рабочых, што ўтваралі арганізацыю БСГ у Нарве. Яны заснавалі Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю (БСДРП), арыентаваную на бальшавікоў. Да яе таксама далучылася Гельсінгфорская арганізацыя БСГ, у якую ўваходзіла прыкладна 200 маракоў Балтыйскага флоту. У выканаўчы камітэт БСДРП увайшлі Аляксандр Чарвякоў, I. Лагун, Я. Памецка, У. Скарынка, А. Усціловіч97.
14—25 кастрычніка 1917 г. адбыўся III з’езд БСГ, на якім была зацверджаная абноўленая праграма партьгі98. Найважнейшымі мэтамі ўдзельнікі з’езда прызналі імкненне да роўнасці ўсіх грамадзян без адрозненняў паводле полу, сацыяльнага паходжання, нацыянальнасці і канфесійнай прыналежнасці, пераўтварэнне Расіі ў дэмакратычную федэратыўную рэспубліку, атрыманне тэрытарыяльнай і персанальнай аўтаноміі ўсімі нацыянальнасцямі, наданне аўтаноміі абласцям, якія адрозніваліся эканамічнымі і сацыяльнымі ўмовамі. Т аксама было пацверджана імкненне да поўнай палітычнай аўтаноміі Беларусі і ўтварэння Беларускай краёвай рады ў якасці заканадаўчага органа шляхам усеагульных, роўных, прамых, таемных і прапарцыйных выбараў. Было прапанаванаўвядзенне апалчэння на падставе прызыву, заснаванага на тэрытарыяльна-нацыянальнай сістэме. У параўнанні з нядаўнім негатыўным стаўленнем да прапановы аб арганізацьгі беларускага войска гэта быў хоць нейкі крок наперад. З’езд таксама прызнаў неабходным стварэнне ўмоў для свабоднага развіцця беларускай нацыянальнай культуры і агульнага павышэння ўзроўню жыцця ў Беларусі. Нарэшце, наважыліся таксама на патрабаванне юрыдычнага прызнання беларускай мовы і распаўсюджвання яе ў школах, судах, адміністрацыйных і грамадскіх установах Беларусі. Былі зробленыя таксама жэсты насустрач асобам, варожа настроеным да рэалізацыі нацыянальнага праекта. Гэта выявілася ў пастулаце недапушчальнасці мытных межаў паміж Беларуссю і іншымі часткамі Расійскай Федэрацыі, а таксама ў гарантыях поўнага палітычнага і эканамічнага раўнагграўя для ўсіх нацыянальнасцей, што пражывалі на тэрыторьгі Беларусі.
Удзельнікі з’езда пачыналі арыентавацца направа. У Цэнтральны камітэт БСГ не прайшоў ніводзін прадстаўнік Петраградскай арганізацыі, бо іх атаясамлівалі з бальшавікамі. Хоць старшынёй ЦК выбралі Я. Дылу — постаць з левага фланга палітычнай сцэны, яго намеснікамі сталі памяркоўныя дзеячы А. Прушынскі і А. Смоліч".
97 Скалабан В. Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя // ЭГБ. Т. 1. С. 409.
98 НАРБ. Ф. 325. Bon. 1. Спр. 7. Арк. 4—7.
99 Latyszonek О. Bialoruskie formacje wojskowe... S. 45; Латышонак A. Жаўнеры БНР... С. 40.
Вылучэнне дзеячамі БСГ новых мэт аўтаматычна выклікала змены ў кірунках працы Цэнтральнай Рады беларускіх арганізацый і партый, якая,—як памятаем заставалася пад уплывам БСГ. 15—24 кастрычніка (28 кастрычніка—6 лістапада) 1917 г. у Менску адбылася II сесія Цэнтральнай Рады, падчас якой яна была рэарганізавана ў Вялікую Беларускую Раду (ВБР). У яе склад увайшлі прадстаўнікі палітычных, вайсковых, культурнаасветніцкіх, грамадскіх арганізацый, а таксама бежанцаў. Болыпасць складалі сябры БСГ. Выканаўчы камітэт ВБР налічваў 24 чалавекі, сярод якіх былі: Аляксандр Прушынскі, аграном Аркадзь Смоліч, паэтка Зоська Верас, А. Сакалоўскі, настаўнік Сымон Рак-Міхайлоўскі, Ігнат Дварчанін, Аляксандр Уласаў, Эдвард Будзька, Мікола Шыла, настаўніца Палута Бадунова, Васіль Захарка, Антон Лявіцкі, Язэп Мамонька, адвакат Павел Аляксюк. Старшынёй выканаўчага камітэта ВБР стаў Вячаслаў Адамовіч, а яго намеснікамі — А. Прушынскі і А. Смоліч. Прысутнасць у выканкаме Вялікай Беларускай Рады прадстаўнікоў БНПС у асобах А. Лявіцкага і П. Алексюка, а таксама Э. Будзькі з БХД паказвае на тое, што было прынята запозненае рашэнне дзейнічаць у кірунку кансалідацыі беларускага руху. У той жа час дэлегаты ад арыентаваных налева аддзелаў БСГ з Бабруйска і Петраграда выказалі сваю незадаволенасць і пакінулі сесію100.
У кантакце з выканаўчым камітэтам ВБР знаходзіліся дзевяць генеральных камісараў, адказных за розныя сферы публічнага жыцця: Язэп Варонка — камісар юстыцьгі і ўнутраных спраў, Браніслаў Тарашкевіч — камісар асветы, Зміцер Жылуновіч — камісар працы і забеспячэння, Уладзіслаў Сталыгва — камісар фінансаў, прамысловасці і гандлю, Генадзь Багдановіч — камісар апекі над бежанцамі, Язэп Д ыла—камісар у Маскве, Іван Краскоўскі—камісар у Кіеве. Выканаўчы камітэт і камісары ўтваралі т. зв. Малую Раду, па колькасці яе ўдзельнікаў вядомую таксама пад назвай «Рада 33-х». Вялікая Беларуская Рада павінна была стаць ядром дзяржаўнага органа Беларусі як аўтаномнай палітычнай структуры ў межах Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі. У сувязі з такой функцыяй у склад ВБР планавалася таксама ўвесці дэлегатаў ад гарадскіх дум, павятовых і валасных земстваў і прадстаўнікоў нацыянальных меншасцей (расійскай, польскай, яўрэйскай, татарскай і іншых, што пражывалі на беларускіх землях)101.
У адпаведнасці з пастановай з’езда беларускіх нацыянальных арганізацый і партый 8—10 ліпеня 1917 г. у Менску фармаванне арміі было адкладзена на болып спрыяльны момант. Цэнтральная Рада беларускіх арганізацый і партый лічыла стварэнне беларускіх вайсковых фармаванняў шкодным для беларускага руху. Існавала боязь таго, што рашэнне аб стварэнні нацыянальнай арміі нрывядзе да непатрабнага наііружання ў адносінах з Часовым урадам, ад якога Рада чакала рэалізацыі прапанаваных «справядлівых» жаданняў. Ліпеньскі з’езд утварыў толькі арганізацыйнае бюро вайскоўцаўбеларусаў і прызначыў дэлегата М. Кахановіча палітычным прадстаўніком Цэнтральнай Рады пры Стаўцы Вярхоўнага галоўнакамандуючага.
'“Latyszonek О. Biaioruskie formacje wojskowe... S. 45; Латышонак A. Жаўнеры BHP... С. 40.
101 Рудовіч С. Вялікая Беларуская Рада IIЭГБ. Т. 1. С. 435.
Тым часам лета прайшло пад знакам стварэння на франтах гурткоў і арганізацый вайскоўцаў рознай нацыянальнай афарбоўкі, у тым ліку і беларускай. Восемсот чалавек налічвала беларуская вайсковая арганізацыя на Балтыйскім флоце. Удзельнічаў у ёй сярод іншых і генерал Канстанцін Аляксееўскі. У ліпені на Паўночным фронце ў Валку на латышска-эстонскім памежжы быў створаны Часовы выканаўчы камітэт беларусаў-вайскоўцаў 12-й арміі, у які ўваходзілі каля тысячы сяброў102. Гурткі беларускіх вайскоўцаў узнікалі таксама на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Румынскім франтах і на Каўказе103.
Беларускі вайсковы рух быў запознены ў параўнанні з падобнымі арганізацыямі вайскоўцаў іншых нацыянальнасцей. Упершыню пастулат стварэння беларускага войска беларусы афіцыйна дэкларавалі восенню 1917 г. на т. зв. Дэмакратычнай нарадзе ў Петраградзе104. Зрабіў гэта прадстаўнік Цэнтральнай Рады, кіраўнік Беларускай вайсковай арганізацыі ў Петраградзе Д. Сабалеўскі.
Стварэнне беларускіх цэнтральных вайсковых арганізацый стала магчымым толькі пасля распаду расійскага войска. Прычынай было не столькі разбурэнне структур узброеных сіл, колькі страта беларусамі веры ў Часовы ўрад і ў баявы дух расійскага войска. Змена стаўлення беларусаў да ўласнай дзяржаўнасці і палітычнай будучыні была хутчэй рэакцыяй на бягучыя падзеі. Да іх павольна даходзіла разуменне непазбежнага заняпаду Расіі і звязанай з гэтым няздольнасці расійскай арміі вызваліць беларускія землі ад нямецкай акупацыі, утаймаваць нарастаючую анархію, а таксама абараніць людзей ад марадзёраў і бандытаў.
Страх у беларускага насельніцтва выклікала таксама прысутнасць польскіх фармаванняў на Беларусі. Вясной 1917 г. адбыліся з’езды палякаў-вайскоўцаў Паўночнага фронту ў Рэжыцы і Заходняга фронту ў Менску105. У чэрвені ў Петраградзе прайшоў агульнарасійскі з’езд палякаў-вайскоўцаў. Утварыўся таксама Галоўны польскі вайсковы камітэт (Начполь) пад кіраўніцтвам харужага Уладзіслава Рачкевіча. Вярхоўны галоўнакамандуючы расійскага войска генерал Лаўр Карнілаў пагадзіўся на стварэнне I Польскага корпуса пад камандаваннем генерала Юзафа Доўбара-Мусніцкага, чые часткі ў канцы верасня — пачатку кастрычніка размяшчаліся ва Усходняй Беларусі: 1-я дывізія стральцоў у Старым Быхаве, 1-ы полк крэхавецкіх уланаў — у Дукоры пад Менскам, артылерыя — у раёне Віцебска, інжынерны полк — у Дуброўне пад Оршай. У снежні былі створаныя 3-і Уланскі полк у Чырвоным Бары, размешчаным паміж Жлобінам і Бабруйскам. У Ельні Смаленскай губерні размясцілася 3-я стралковая дывізія стральцоў. На Падоллі быў сфармаваны 2-і Уланскі полк. У Менску фармаваўся Афіцэрскі легіён, які
102 Latyszonek О. Bialoruskie formacje wojskowe... S. 47; Латышонак A. Жаўнеры БНР...С. 41.
103 Найдзюк Я., Касяк I. Беларусь учора і сяньня. Менск, 1993. С. 152—153.
104 Latyszonek О. Bialoruskie formacje wojskowe... S. 48; Латышонак A. Жаўнеры БНР... С. 42.
105 Baginski Н. Wojsko Polskie na Wschodzie 1914—1920. Warszawa, 1921. S. 126.
складаўся з адной пяхотнай роты, дывізіёна артылерыі і кавалерыйскага эскадрона. Сядзіба штаба 1-га Польскага корпуса размяшчалася ў Менску.
У вялікіх гарадах рэгіёна—Менску, Магілёве, Навазыбкаве—узніклі аддзелы Таварыства сяброў польскага жаўнера. Прапагандзе на карысць уступлення ў польскія фармаванні спрыяла таксама дзейнасць менскага Гуртка полек, патронам якога быў абраны князь Юзаф Панятоўскі.
Восенню 1917 г. узмацніліся рабаванні і напады на маёнткі польскіх землеўласнікаў, у сувязі з чым з’езд польскіх вайскоўцаў з франтоў, армій і акруг 22 кастрычніка абавязаў Начполь абараняць жыццё, культурныя дасягненні і ўласнасць польскага насельніцтва на “Усходніх Крэсах” і надзяліў яго правам выкарыстоўваць польскія фармаванні106. У рэчаіснасці гэта азначала барацьбу з схільным да анархіі беларускім сялянствам і дзеянні, якія часта пераўзыходзілі звычайнае ўсталяванне парадку.
У кастрычніку расійскі Часовы ўрад і Стаўка на прапанову генерала Мікалая Духоніна, выканаўцы абавязкаў Вярхоўнага галоўнакамандуючага, прыступілі да перафармавання арміі на нацыянальнатэрытарыяльных асновах. У сувязі з гэтым было дазволена арганізаваць 18—24 кастрычнікаў Менску з’езд беларусаў-вайскоўцаў Заходняга фронту. У з’ездзе ўзялі таксамаўдзел дэлегаты 12-й арміі, Балтыйскага флоту і Румьінскага фронту. Прысутныя выказаліся за пераўтварэнне Расійскай дзяржавы ў федэратыўную дэмакратычную рэспубліку, а арганізацыю беларускага войска прызналі справай найбольшай важнасці107Стварэнне беларускіх фармаванняў меркавалася ажыццяўляць такім чынам, каб не аслабіць баявыя здольнасці франтавых частак. Арганізацыяй беларускага войска павінна была заняцца створаная на з’ездзе Цэнтральная Беларуская вайсковая рада (ЦБВР). Яе часовы выканаўчы камітэт узначаліў старшы унтэр-афіцэр 24-га транспарту 5-га абознага батальёна С. РакМіхайлоўскі. Яго намеснікамі сталі паручнік К. Езавітаў (таксама, як і старшыня, у цывільным жыцці настаўнік) і Я. Мамонька, малодшы унтэрафіцэр 24-й асобнай тэлеграфнай роты 12-й арміі, дасведчаны беларускі дзеяч. У першыя дні снежня апошняга замяніў студэнт Тамаш Грыб108.
Цэнтральная Беларуская вайсковая рада стала таксама аўтаномнай часткай створанай Вялікай Беларускай Рады. Сябры выканаўчага камітэта ЦБВР увайшлі ў склад выканкама ВБР. На працягу некалькіх наступных тыдняў пачалі працаваць аддзелы ЦБВР: агітацыі, палітыкі, фінансаў, культурна-асветніцкі і гаспадарчы. Найважнейшы, вайсковы аддзел узначаліў генерал Кіпрыян Кандратовіч — расійскі афіцэр, удзельнік руска-турэцкай вайны 1877—1878 гг. і вайсковы тэарэтык109.
106 Baginski Н. Wojsko Polskie... S. 126—127.
107Езавітаў К. Беларуская Вайсковая Цэнтральная Рада//Крывіч. 1924. № 1. С. 39,42.
108 tatyszonek О. Bialoruskie formacje wojskowe... S. 57; Латышонак A. Жаўнеры БНР... С. 49.
109 Больш пра асобу генерала Кандратовіча гл.: Лаўрэш Л., Круцікаў У., Сліўкін В. Генерал Кіпрыян Кандратовіч // Спадчына. 2002. № 1. С. 161—166; Лаўрэш Л. Міністр Беларускай Народнай Рэспублікі генерал ад інфантэрыі Кіпрыян Кандратовіч. Ліда, 2007.
3.3 Усебеларускі з’езд
У той час, калі ў Менску нарэшце кансалідаваўся беларускі незалежніцкі рух і ствараліся яго каардынацыйныя органы, 25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 г. у Петраградзе адбываўся балыпавіцкі пераварот. Ужо на наступны дзень Менскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў таксама пераняў уладу і прыступіў да фармавання ўласных узброеных частак. Быў створаны 1-ы рэвалюцыйны полк імя Менскага Савета, а таксама ўзброеныя чыгуначнікі, якія павінны былі пільнаваць рух на станцыях і чыгунках. На бок балыпавікоў перайшлі 37-ы і 289-ы запасныя пяхотныя палкі, быў арганізаваны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту110. Аднак частка фармаванняў Заходняга фронту працівілася бальшавікам. Пры падтрымцы Выканаўчага камітэта Заходняга фронту ўзнік Камітэт выратавання рэвалюцьгі111, якому ўдалося пераняць уладу ў Менску. Аднак камітэт не выкарыстаў сваёй перавагі ў вайсковай сіле і заключыў з бальшавікамі кампраміс. Балыпавікі выкарысталі гэта для ўзмацнення сваіх сіл і — не азіраючыся на заключаныя дамоўленасці — 2 лістапада зноў захапілі ўладу ў Менску. Падобнае адбывалася і ў іншых гарадах Беларусі. Толькі ў Магілёве з прычыны знаходжання там Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага яшчэ на працягу некалькіх тыдняў сітуацыя выглядала іначай. 9 лістапада генерал М. Духонін быў адхілены ад пасады Вярхоўнага галоўнакамандуючага, а на яго месца бальшавікі паставілі прапаршчыка Мікалая Крыленка. У войску на пэўны момант склалася сітуацыя двоеўладдзя, бо генерал Духонін не падпарадкаваўся гэтаму рашэнню і ажно да дня сваёй смерці ад рук бальшавікоў, гэта значыць да 20 лістапада 1917 г., заставаўся ў Стаўцы.
Менавіта ў гэты перыяд беларусы з мэтай папаўнення складу ЦБВР арганізавалі свае франтавыя, армейскія, карпусныя і акруговыя вайсковыя з’езды. Удзельнікі гэтых з’ездаў выказваліся за права беларусаў на самавызначэнне, стварэнне расійскай федэрацыі, дэмакратычную форму кіравання і за фармаванне беларускага войска. Падчас з’езда беларусаў-вайскоўцаў Паўночнага фронту ў Віцебску 15—20 лістапада ў горадзе затрымаўся М. Крыленка, новы Вярхоўны галоўнакамандуючы расійскай арміі. 3 ім сустрэлася адмыслова выбраная дэлегацыя пад кіраўніцтвам Івана Серады, патрабуючы пацверджання загада генерала М. Духоніна аб дазволе фармавання I Беларускага корпуса на ўзор I Польскага корпуса. Крыленка спачатку адмаўляў у гэтым, аднак пазней пагадзіўся, хоць афіцыйны дакумент, які дазваляў фармаванне ў Менску беларускага палка, выдаў толькі 24 лістапада112. Праз чатыры
110 Latyszonek О. Bialoruskie formacje wojskowe... S. 51; Латышонак A. Жаўнерьі БНР... С. 44.
111 Небальшавіцкі; складаўся з эсэраў, меншавікоў, бундаўцаў (Заўв. рэд.).
112 Latyszonek О. Bialoruskie formacje wojskowe... S. 54; Латышонак A. Жаўнеры БНР... С. 46.
дні ён падпісаў загад аб стварэнні нацыянальных адзінак у расійскім войску. Адносна іх «нацыяналізацьгі» салдаты павінны былі выказацца шляхам галасавання. Такія аддзелы не маглі быць апалітычнымі, яны павінны былі падтрымліваць бальшавікоў. Ужо само хадайніцтва перад М. Крыленкам аб пацвярджэнні загада М. Духоніна было прызнаннем бальшавіцкага вяршэнства над беларускім вайсковым рухам.
20 лістападаў Менску адбыўся II з’езд вайскоўцаў Заходняга фронту, якім кіравалі бальшавікі. На ім выбралі новы франтавы камітэт і новага камандуючага Заходнім фронтам — армяніна Аляксандра Мяснікова (Мяснікяна). У канцы лістапада быў арганізаваны Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах). Яго прэзідыум складаўся выключна з вайскоўцаў, і ў кіраўніцтве, як сцвярджае Іларыён Ігнаценка, не было аніводнага беларуса113. На думку гэтага гісторыка, Заходняя вобласць і фронт былі дзяржаўным утварэннем з уласным урадам у выглядзе Савета народных камісараў. Калі пагадзіцца з такой гіпотэзай, то варта падкрэсліць, што гэтая структура была створана вайскоўцамі, якія паходзілі не з Беларусі, і без удзелу цывільнага насельніцтва114. Абшар, кантраляваны камісарамі Заходняй вобласці і фронту, ахопліваў толькі тэрыторыю Менскай губерні і не акупаванай немцамі часткі Віленскай губерні. Уладу Аблвыкамзаха не прызнавалі нават бальшавіцкія Саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў115.
Дом менскага губернатара занялі Цэнтральная Беларуская вайсковая рада і Вялікая Беларуская Рада. Наколькі гэтыя органы моўчкі прызналі цэнтральнае бальшавіцкае вяршэнства, настолькі яны не маглі пагадзіцца з навязваннем улады з боку мясцовага Аблвыкамзаха. Праз два дні пасля падзей у Петраградзе, 27 кастрычніка (9 лістапада) 1917 г. абедзве Рады выступілі з супольнай заявай, падпісанай таксама Беларускім камітэтам Заходняга фронту, адрасаванай «Да ўсяго беларускага народа»116. У ёй яны пацвердзілі сваю пазіцыю адносна таго, каб з беларускіх земляў стварыць дэмакратычную рэспубліку, звязаную з Расіяй на падставе федэрацыі. Яе тэрыторыю павінны былі скласці Віленская, Віцебская, Гарадзенская, Менская, Магілёўская, заходнія паветы Смаленскай і паўночныя паветы Чарнігаўскай губерняў. Падкрэслівалася, што ў «наяўных умовах», г. зн. пасля роспуску Часовага ўрада, на падтрымку і рашэнні якога ўжо нельга было азіраода, беларусы пакінутыя самі сабе і вымушаныя самастойна выявіць волю да існавання і абараніць свой нацыянальны лёс. У новай рэчаіснасці былі вызначаныя найболып пільныя мэты: атрыманне без выкупу памешчыцкай, царкоўнай, касцёльнай, манастырскай, дзяржаўнай зямлі
113 Нгнатенко Н. М. Октябрьская революцяя н самоопределеняе Белорусснн. Мннск, 1992. С. 43.
114 На гэта звяртае ўвагу Алег Латышонак. Гл.: Latyszonek О. Bialoruskie formacje wojskowe... S. 55; Латышонак A. Жаўнеры BHP... С. 47.
115 Тамсама.
116 Ко всему народу белорусскому // Турук Ф. Белорусское двнженяе... С. 97—100.
і перадача яе «сялянскаму народу беларускаму» з дапамогай выбарных зямельных камітэтаў. Выказвалася таксама пазіцыя адносна вестак, што даходзілі з мірных перамоў у Берасці паміж немцамі (і іх саюзнікамі) і балыпавікамі. Трывогу выклікалі планы падзелу беларускіх земляў на дзве часткі паміж абодвума бакамі, а таксама пабудова структур балыпавіцкай улады на тэрыторыі, падпарадкаванай Аблвыкамзаху. Падкрэслівалася неабходнасць забяспечыць адзінства беларускіх земляў, чым выказваўся пратэст супраць магчымай перадачы часткі Беларусі балыпавікам. Дамагаліся таксама ігрысутнасці беларускага прадстаўніка на мірнай канферэнцыі ў Берасці. Гучалі выказванні з заклікамі да стварэння беларускага войска. 14 лістапада 1917 г. было прынята рашэнне аб скліканні 5 снежня Усебеларускага з’езда, на якім меркавалася прыняць важныя рашэнні ў справе будучыні Беларусі.
Страх перад падзелам Беларусі і перадачы немцамі яе земляў палякам і балыпавікам, а таксама прэтэнзіі на частку памежных паветаў з боку ўкраінцаў і літоўцаў далі імпульс і для дзейнасці сяброў Беларускага абласнога камітэта (БАК) у Петраградзе, які ўзнік пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў. У склад БАК увайшлі прадстаўнікі беларускіх губерняў, выбраныя на двух усерасійскіх з’ездах сялянскіх дэпутатаў, скліканых у лістападзе і ў снежні 1917 г., прадстаўнікі вайсковых і сялянскіх арганізацый, а таксама дэпутаты ад беларускіх губерняў, што прыехалі на Усерасійскі Устаноўчы сход. У іх асяродку панаваў эсэраўскі радыкалізм і прывязанасць да Расіі. Урэшце рэшт, аднак, і ў гэтых колах зразумелі непазбежнасць распаду Расіі і адсутнасць магчымасці захавання адзінства дзяржавы. Згуртаваныя ў БАК дзеячы лічылі, аднак, што Беларусь заслабая для таго, каб на ўзор Украіны альбо Літвы вызначыць свае гістарьгчныя межы і выдзеліццаў асобную дзяржаву. Іх неспакой будзіла перспектыва падзелу Беларусі паміж суседзямі117. Таму БАК, арганізаваны ў Петраградзе пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў, улічваючы
магчымасць гібелі сваёй радзімы і заваёў [Лютаўскай. —Д. М.] рэвалюцыі, узяў на сябе вялікі, гістарычна адказны пачын у арганізацыі беларускага працоўнага сялянства вакол ідэі стварэння аўтаномна-свабоднай Беларусі як часткі Расійскай Федэратыўнай Рэспублікі^.
Дэкларацыю 17 лістапада 1917 г., апрача кіраўніка БАК Яўсея Канчара і сакратара Аляксандра Кусэ-Цюза, падпісалі таксама прадстаўнікі сялян з Магілёўскай, Менскай і Віцебскай губерняў, а таксама прадстаўнікі вайскоўцаў з 2-й, 3-й, 5-й, 7-й, 10-й, 12-й расійскіх армій. Гэтаксама як і выканкам ВБР, дзеячы БАК у Петраградзе прынялі рашэнне аб неабходнасці склікання Беларускага з’езда з удзелам прадстаўнікоў беларускіх арганізацый розных кірункаў і асяродкаў. Гэтае рашэнне,
117 Декларацня Велорусского областного комнтета прн Всероснйском Совете крестьянскнх депутатов Ц Турук Ф. Белорусское двнженне... С. 101—104.
118 Тамсама. С. 104.
праўдападобна, было ініцыяванае кіраўніцтвам Абласнога выканкама Заходняй вобласці і фронту, бо А. Мяснікоў не дапускаў магчымасці арганізацыі незалежных сходаў на тэрыторыях, якія павінны былі яму падпарадкоўвацца. Таму бальшавікі Заходняга фронту збіраліся арганізаваць 15 (28) снежня 1918 г. цалкам падкантрольны сабе з’езд беларускіх арганізацый у правінцыйным Рагачове, а падрыхтаваны ў Менску Усебеларускі з’езд хацелі абвясціць незаконным119. Спадзяваліся яны перадусім на падтрымку вайскоўцаў, якіх шмат уваходзіла ў склад БАК120.
Трэцім ініцыятарам склікання агульнага з’езда была Беларуская народная грамада ў Маскве, якую падтрымлівалі беларускія арганізацыі Гомеля, Магілёва і Оршы. Яна планавала скліканне з’езда на 5 снежня 1918 г. у Магілёве. Мэтай форуму вызначалася ўтварэнне часовай Беларускай народнай рады для правядзення выбараў у Беларускую краёвую думу. Аднак, даведаўшыся пра захады ВБР і БАК па скліканні Усебеларускага з’езда, ад ранейшых планаў яны адмовіліся і прыступілі да працы разам з імі.
Да склікання Усебеларускага з’езда падступалася таксама Краёвае арганізацыйнае бюро, створанае ў лістападзе 1917 г. у Менску. У яго склад уваходзілі прадстаўнікі Савета сялянскіх дэпутатаў Менскай і Віленскай губерняў, саюзаў настаўнікаў, паштовых чыноўнікаў. Звязвала іх прарасійская арыентацыя і болып правыя погляды121. Разуменне такой колькасцю асяродкаў неабходнасці склікання агульнага з’езда сведчыць пра тое, што яны пад ціскам палітычнай сітуацьгі ўрэшце рэшт даспелі да дыскусіі аб перспектывах Беларусі ў эпоху вялікіх перамен.
У канчатковым выніку арганізацыяй з’езда заняліся два асяродкі: БАК і ВБР, якія адрозніваліся паміж сабой адносінамі да палітычнай будучыні Беларусі, хоць абедзве арганізацыі выказваліся за яе самастойнасць у пэўных межах. ВБР стаяла на пазіцыях пераўтварэння Расіі ў федэратыўную дзяржаву і абвяшчэння Беларусі народнай рэспублікай у роўным саюзе з Расіяй і іншымі рэспублікамі. БАК падкрэсліваў абавязковасць трансфармацыі Расіі ў дэмакратычную рэспубліку, аднак не лічыў неабходным стварэнне федэрацыі раўнапраўных рэспублік, a толькі адзінай Расійскай рэспублікі. Тым самым, прапануючы лозунг стварэння аўтаномнай Беларусі, сябры БАК разумелі пад гэтым выключна яе палітычную і культурную самастойнасць у складзе Расійскай рэспублікі; беларускія землі павінны былі заставацца яе часткай, рэгіёнам.
Тым часам бальшавікі замацаваліся ва ўладзе, у чым дапамагло падпісанне перамір’я з Германіяй, і ўсё менш нрыхільна ставіліся да праяў беларускага нацыянальнага жыцця. 2 снежня 1917 г. пленум бальшавіцкага Аблвыкамзаха прыняў рашэнне аб роспуску польскіх
119 Захарка В. Галоўныя мамэнты беларускага руху (урывак) // Спадчына. 1997. № 5. С. 8—9.
120 Ладысеў У. Ф., Врыгадзін П. I. На пераломе эпох... С. 25—26.
121 Рудовіч С. Час выбару... С. 167—168.
аддзелаў і аб забароне на стварэнне беларускіх фармаванняў. Праз тры дні кіраўнік Савета народных камісараў Заходняй вобласці і фронту латышскі бальшавік Карл Ландар зачытаў рэферат аб варожай дзейнасці беларускіх буржуазных нацыяналістаў. Пад яго ўплывам СНК прыняў рашэнне аб роспуску ЦБРВ, а яе кіраўнікоў збіраўся судзіць Рэвалюцыйным трыбуналам122. Такі выпад быў разлічаны на тое, каб запалохаць беларускіх незалежніцкіх дзеячаў, якія ў той дзень збіраліся на Усебеларускі з’езд. Гэта павінна было таксама надаць упэўненасці балыпавікам у барацьбе з прыхільнікамі ВБР. Згуртаваныя ў ёй дзеячы, хоць і прызнавалі цэнтральныя бальшавіцкія ўлады, не збіраліся падпарадкоўвацца мясцоваму бальшавіцкаму Аблвыкамзаху, тым больш што ні яго кіраўнік (са студзеня 1918 г.) А. Мяснікоў123, ні іншыя правадыры, апрача франтавой дарогі, нічога супольнага з Беларуссю не мелі. Выступ К. Ландара быў прадвеснікам драматычных падзей, якія мусілі адбыцца ўжо праз некалькі дзён.
Першы Усебеларускі з’езд склікаўся 5 снежня 1917 г., г. зн. ужо больш чым ітраз месяц пасля бальшавіцкага перавароту ў Петраградзе. Яго ўдзельнікі павінны былі абмеркаваць дзяржаўны лад Беларусі як аўтаномнай часткі Расіі.
1 снежня віцэ-старшыня БАК П. Караткевіч звярнуўся да Савета народных камісараў у Петраградзе з просьбай пра згоду на скліканне беларускага з’езда ў Рагачове і пра фінансавую дапамогу ў памеры 55 195 рублёў. У лісце да Іосіфа Сталіна, камісара па справах нацыянальнасцей, ён тлумачыў, што з’ездам будзе ўтвораны мясцовы Савет рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў згодна з лозунгам самавызначэння народаў. Караткевіч інфармаваў камісара па справах нацыянальнасцяў, што БАК мае сялянскі характар, выступае за канфіскацыю прыватнай зямлі, прызнае цэнтральную ўладу балыпавікоў, і пераконваў, што запланаваны «сялянскі» з’езд умацуе ўладу балыпавікоў на тэрыторыі Беларусі124. Пры гэтым ніякіх праектаў дзяржаўнай будучыні Беларусі не падавалася. У якасці арганізатараў з’езда былі прадстаўленыя Беларускі абласны камітэт і Аблвыкамзах. Пры гэтым у лісце да цэнтральных бальшавіцкіх улад не гаварылася, што арганізатарам з’езда таксама з’яўляецца Вялікая Беларуская Рада, — таму што з’езд, які склікаўся БАК, планаваўся як канкурэнцыя з’езду, падрыхтаванаму ВБР. Ужо на наступны дзень Уладзімір Ленін даў згоду на выдзяленне БАК пяцідзесяці тысяч рублёў. Таксама ён паабяцаў вольны доступ да тэлеграфа і радыё, што таксама хутка было выкарыстана.
5 снежня 1917 г. зала гарадскога тэатра ў Менску пачала запаўняцца дэлегатамі I Усебеларускага з’езда, якія прыбывалі з розных куткоў Беларусі. Мала хто з іх ведаў, што месца сходу было сімвалічным, бо ў
122 Сташкевнч Н. Прнговор революцнн. Крушенне антнсоветского двнження в Белорусснн 1917—1925. Мннск, 1985. С. 57.
123 Да 17 (30) студзеня 1918 г. А. Мяснікоў фармальна не з’яўляўся кіраўніком Аблвыкамзаха; старшынёй яго прэзідыума ў гэты час быў М. Рагазінскі (Заўв. рэд.).
124 Лгнатенко Н. М. Октябрьская революцня... С. 47.
Раздзел III. Ад «Вялікага Княства Літоўскага» da Беларускай Народнай...157 сярэдзіне ліпеня на сцэне гэтага тэатра была пастаўлена палітычная п’еса Янкі Купалы «Раскіданае гняздо», а са сцэны гучалі заклікі да аб’яднання беларусаў вакол нацыянальнай справы128.
Першы дзень прынёс расчараванне — сабралася толькі трыста з запланаваных дзевяцісот дэлегатаў. 3 адкрыццём паседжання было вырашана пачакаць яшчэ два дні. Былі высланыя тэлеграмы, якія ўзнаўлялі запрашэнні на з’езд126. Тым часам затрымка выкарыстоўвалася для падрыхтоўчых прац127. Выдзяляліся прафесійныя групы і арганізацыі, якія мусілі быць прадстаўленыя ў Радзе з’езда. Дзве асобы прадстаўлялі камітэты бежанцаў, па тры — БЦВР, губернскія і павятовыя земствы кожнай губерні, а таксама саветы сялянскіх дэпутатаў, па адным прадстаўніку мелі БАК, ВБР і франты: Паўночны, Румынскі, Паўднёва-Заходні, тыл і тылавыя ўстановы, флот, саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, чыгуначнікі, працаўнікі пошты і тэлеграфа, гарадскія самакіраванні, настаўнікі, Краёвае бюро, Камісія 2-га маскоўскага беларускага з’езда128, БСГ, Фінляндскі флот, БНПС, Беларуская народная грамада, Часовы вайсковы савет Менскай вайсковай акругі, кааператывы129.
Удзельнікі з’езда павінны былі працаваць у некалькіх секцыях130. У першай секцыі, палітьічна-нацыянальнай, збіраліся абмеркаваць актуальныя падзеі міжнароднай палітыкі — справы вайны і міру, сітуацыю ў Расіі, бягучае становііпча і перспектывы Беларусі, ацаніць нацыянальнае адзінства беларусаў і магчымасць самавызначэння. Галоўнай сярод усіх праблем была зямельная справа. Найбольш складаныя пытанні: прынцыпы перадачы зямлі народу, формы зямельнай уласнасці, спосабы паляпшэння сялянскай гаспадаркі — павінна была абмяркоўваць аграрная секцыя. 3 зямельным пытаннем былі звязаныя эканамічна-фінансавыя праблемы, якія планавала ўзняць трэцяя секцыя. Д ыскусія мусіла закрануць эканамічны заняпад Беларусі і вяртанне да нармальнага гаспадарчага жыцця ў краіне, магчымасць аднаўлення разбураных падчас ваенных дзеянняў сялянскіх гаспадарак, фінансаў Беларусі, а таксама эканамічнага супрацоўніцтва. Чацвёртая секцыя, культурна-асветніцкая, павінна была ацаніць стан культуры і асветы на Беларусі, а таксама магчымасці працы на гэтай ніве з пункту гледжання развіцця культуры і асветы.
Тры наступныя секцыі павінны былі працаваць над пытаннямі палітычнай будучыні Беларусі. Пятая секцыя збіралася правесці дыскусію
125 Скалабан В. Усебеларускі з’езд 1917 года... С. 66.
126 АБНР. Т. 1. Кн. 1. С. 19—20 (0050. Пратакол № 6 паседжаньня Рады Ўсебеларускага Зьезду ў Менску 6.12.1917).
127 Тамсама. С. 15 (0045. Пратакол № 1 прыватнае нарады сяброў Усебеларускага Зьезду ў Менску 5.12.1917).
128 Маецца на ўвазе 2-і з’езд бежанцаў з Беларусі, праведзены ў Маскве Беларускай народнай грамадой 19—21 лістапада 1917 г. (1-ы аналагічны з’езд бежанцаў-беларусаў адбыўся ў Маскве 24—27 верасня 1917 г.) (Заўв. рэд.).
129 АБНР. Т. 1. Кн. 1. С. 18 (0049. Пратакол № 5 прыватнае нарады сяброў Усебеларускага Зьезду ў Менску 6.12.1917).
130 Тамсама. С. 18—19.
158 Беларуская Народная Ржпубліка 1918—1920 гг. Ля вытпокаў беларускай дзяржаўнасці аб арганізацьгі часовай улады, фармаванні краёвага прадстаўнічага і вышэйшых судовых органаў. Удзельнікі шостай секцыі, дзяржаўнаправавой, мелі на мэце абмеркаваць юрыдычныя і дзяржаўныя перспектывы Беларусі. Задачай сёмай секцыі была ацэнка магчымасцей арганізацыі беларускага войска, а апошняй, восьмай — дыскусія пра патрэбы бежанцаў і ахвяр вайны. Тэмы, якія былі выбраныя для абмеркавання, сведчаць пра тагачасныя погляды на дзяржаўнасць Беларусі асоб, якія лічыліся беларускай палітычнай элітай. Размаўляць збіраліся пра аўтаномію Беларусі і федэратыўны лад Расійскай рэспублікі, пра правы і свабоды беларускага народа і нацыянальных меншасцей, пра магчымасці склікання Устаноўчага сходу Беларусі. Ніхто, аднак, не зрабіў прапановы разгледзець пытанне незалежнасці Беларусі.
Апоўдні 7 (20) снежня было нарэшце вырашана ўрачыста адкрыць паседжанні. Колькасць дэлегатаў складала ўжо каля 500 чалавек. Хоць і раздаваліся галасы, якія ставілі пад пытанне колькасць прысутных і ўзровень іх палітычнай свядомасці, але большасцю галасоў з’езд быў прызнаны правамоцным і ўпаўнаважаным прымаць рашэнні131. У той самы дзень познім вечарам у зале гарадскога тэатра адбылося ўрачыстае, старанна адрэжысіраванае адкрыццё I Усебеларускага з’езда132. Падчас яго стараліся стварыць атмасферу салідарнасці і нацыянальнага адзінства, разлічаную на эмацыйную кансалідацыю прысутных. Да сабраных звярнуўся старшыня з’езда С. Рак-Міхайлоўскі, прадстаўнік ЦБВР. Сэрцы слухачоў павінна была ўзрушыць яго прамова, у якой ён антрапамарфізаваў Беларусь, прадстаўляючы яе ў вобразе журботнай, заплаканай жанчыны і звязваючы яе будучыню з рашэннямі ўдзельнікаў форуму.
Вечар прайшоў у слуханнях прамоў, прывітанняў і лістоў, што прыходзілі ад розных арганізацый, партый, нацыянальных і прафесійных груп. Хор Першага Беларускага таварыства драмы і камедыі спяваў у нацыянальных касцюмах, аркестр іграў вайсковыя маршы, у тым ліку беларускі марш-плач «Ад веку мы спалі», а таксама песні, якія лічыліся тады гімнамі беларускага народа — «А хто там ідзе» і рэвалюцыйную «Кроў нашу льюць даўно ўжо каты». Час ад часу чуліся воклічы «Няхай жыве Беларуская рэспубліка!». Падкрэслівалася неабходнасць нацыянальнага адзінства і тэрытарыяльнай інтэграцьгі, а таксама далучэння да будучай рэспублікі земляў, акупаваных Германіяй. Авацыямі віталі пасланне «Хай беларусы [будуць] поўнымі гаспадарамі ў сваім краі» ад прадстаўніка польскіх дэмакратаў133.
На наступны дзень у падобным стылі выказаліся дэлегацыі палякаў. Харужы Солтык ад імя Найвышэйшага польскага вайсковага камітэта
131 АБНР. Т. 1. Кн. 1. С. 21—22 (0053. Пратакол № 9 прыватнае нарады сяброў Усебеларускага Зьезду ў Менску 7.12.1917).
132 Белорусская Рада. 1917. 10 декабря. № 7; АБНР. Т. 1. Кн. 1. С. 23-—28 (0056. Пратакол № 12 адкрыцьця паседжаньня Ўсебеларускага Зьезду ў Менску 7.12.1917).
133 АВНР. Т. 1. Кн. 1. № 56. С. 26 (0056. Пратакол № 12 адкрыцьця паседжаньня Ўсебеларускага Зьезду ў Менску 7.12.1917).
дэклараваў падтрымку для вольнай Беларусі як суседкі Польшчы. Падобны характар мела прамова дэлегата ад з’езда польскіх вайскоўцаў Заходняга фронту134. 3 выказванняў прадстаўнікоў польскіх арганізацый, што выступілі на з’ездзе, вынікала, што яны трактавалі Беларусь ужо як суверэнны суб’ект. Іх галасы былі выслуханыя з увагай, бо палякі хоць і былі на Беларусі меншасцю, але ўспрымаліся як заможны слой грамадства. Падтрымка беларускіх планаў як палякамі з Беларусі, так і палякамі з былога Каралеўства Польскага была асабліва важнай, хоць, натуральна, беларускія дзеячы разумелі, што гэта толькі выраз поглядаў часткі польскага грамадства.
Атмасферу энтузіязму сапсавалі два здарэнні. Перад адкрыццём з’езда да яго Рады дайшлі весткі аб арышце бальшавікамі прадстаўнікоў Украінскага камітэта Заходняга фронту. Афіцыйна было вырашана прызнаць гэта выпадковым непаразуменнем135. Вечарам нейкі ўкраінскі вайсковец публічна пракаментаваў гэта наступным чынам:
Дэмакратыя абвясціла лозунг «самавызначэнне», але фактычна не дае нам ажыццявіць гэта. Нам навязваюць бальшавіцкае самавызначэнне. Абвясцілі нам вайну. Трое ўкраінцаў, прадстаўнікоў Франтавога камітэта ў Менску, сёння арыштаваныя. Як цяжка, што на вашай зямлі, у вольнай Беларусі арыштоўваюць нас136.
Ягоны выступ паклаў пачатак шэрагу наступных падзей. Прысутны ў зале прадстаўнік Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы падтрымаў дзеянні бальшавікоў і выказаў надзею, што такі самы лёс сустрэне «буржуазную» Украінскую Цэнтральную Раду ў Кіеве. На хвалі ўсеагульнага абурэння голас узяў Людвіг Рэзаускі, прадстаўнік Латышскай секцыі пры Менскім камітэце РСДРП. Ен выказаўся за братэрства ўсіх народаў без нацыянальных падзелаў, пасля чаго, паказваючы на беларускі нацыянальны сімвал, бел-чырвона-белы сцяг, заклікаў яго прыбраць. Яго паводзіны і патрабаванні выклікалі велізарнае ўзбуджэнне ў прысутных. На адрас Л. Рэзаускага пасьшаліся крыўдныя заўвагі. Да сцяга падышоў і з шанаваннем пацалаваў яго генерал К. Аляксееўскі. Гэты ўчынак вельмі ўразіў прысутных і не-
134 АБНР. Т. 1. Кн. 1. С. 30 (0058. Пратакол № 14 агульнага паседжаньня Ўсебеларускага Зьезду ў Менску 8.12.1917); Tarasiuk D. Kwestia bialoruska w poglqdach minskich Polakow (1917—1918) // Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21—25 мая, 4—7 снежня 2000 г.) / Рэдкал.: Э. Дубянецкі (гал. рэд.) і інш. (Беларусіка=А1Ьагй1Ьепіса; Кн. 22). Мінск, 2001. С. 187.
135 АБНР. Т. 1. Кн. 1. С. 23 (0055. Пратакол № 11 паседжаньня Рады Ўсебеларускага Зьезду ў Менску 7.12.1917).
136 Тамсама. С. 26 (0056. Пратакол № 12 адкрыцьця паседжаньня Ўсебеларускага Зьезду ў Менску 7.12.1917).
чакана аб’яднаў усіх вакол нацыянальных каштоўнасцей137. Акрамя таго, ён пасеяў таксама зерне падазронасці ў адносінах да намераў бальшавікоў138.
Тым часам ВБР праводзіла перамовы з БАК пра адмену запланаванага ў Рагачове з’езда і арганізацыі супольнага форуму ў Менску. БАК, убачыўшы, што ВБР адкрыла з’езд у Менску, пагадзіўся на такую прапанову, за што атрымаў дзесяць месцаўу Радзе з’езда139. Можна разглядаць некалькі матываў учынку сяброў БАК. Відаць, было прызнана, што перашкодзіць з’езду ў Менску, які пазіцыянаваўся як агульнанацыянальны форум, не ўдасца, і тым самым з’езд у правінцыйным Рагачове траціў сэнс. Лідары БАК разлічвалі таксама захапіць кіраўніцтва і'паўплываць на рэзалюцыі Усебеларускага з’езда. Для дзеячаў ВБР далучэнне БАК таксама мела сваю карысць. Па-першае, гэта павялічвала аўтарытэт з’езда сярод сялянства, дзе БАК меў свае ўплывы, а дзеячам ВБР дзейнічаць было складана. Па-другое, адмена з’езда ў Рагачове ліквідавала магчымую канкурэнцыю. Нарэшце, удзел БАК ва Усебеларускім з’езде ў якасці аднаго з арганізатараў даваў шанцы на легальнасць паседжанняў, бо БАК меў згоду на сваё мерапрыемства ад цэнтральных балыпавіцкіх улад. Апошняй прычынай было фінансавае пытанне. БАК, як ужо адзначалася, валодаў сродкамі, атрыманымі ад Леніна. У выніку агульным рашэннем пастанавілі нанова адкрыць Усебеларускі з’езд 15 снежня. Ен павінен быў засядаць як Усебеларускі з’езд сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў.
Разам з прыездам новых дэлегатаў, што прадстаўлялі БАК і яго прыхільнікаў, неабходна было выбраць новы прэзідыум. З’езд падзяліўся на розныя фракцыі: беспартыйная, складзеная галоўным чынам з прадстаўнікоў земскага самакіравання шасці губерняў, блок сацыялістычных партый, сацыялісты-рэвалюцыянеры (правыя і левыя), сацыял-дэмакраты, меншавікі і бальшавікі, сябры БСГ, Беларускай народнай партьгі сацыялістаў, Беларускай партьгі хрысціянскіх дэмакратаў. Кожная фракцыя мела свайго прадстаўніка ў Радзе з’езда. 14 снежня адбыліся выбары новага прэзідыума Рады. Старшынёй адзінагалосна быў выбраны I. Серада, лекар-ветэрынар, а яго намеснікамі — журналіст А. Прушынскі і студэнт А. Вазіла, сакратарамі — настаўнік Калядка і штабны пісар Шаўчук, памочнікамі — чыіуначнік Гушча і студэнт Т. Грыб140. Ганаровымі старшынямі з’езда дэлегаты выбралі Анатоля Бонч-
137 АБНР. Т. 1. Кн. 1. С. 28 (0055. Пратакол № 11 паседжаньня Рады Ўсебеларускага Зьезду ў Менску 7.12.1917); Красковскнй й. Открытне Всебелорусского сьезда П Велорусская Рада. 1917. 12 декабря. № 8. С. 2—3.
138 АБНР. Т. 1. Кн. 1. № 55. С. 28 (0055. Пратакол № 11 паседжаньня Рады Ўсебеларускага Зьезду ў Менску 7.12.1917), 30 (0056. Пратакол № 14 агульнага паседжаньня Ўсебеларускага Зьезду ў Менску 8.12.1917).
139 Запруднік Я. Да Першага Ўсебеларускага Зьезду 1917 г. Д акумэнты і матар’ялы // Annals Whiteruthenian (Belorussian) Institute of Arts and Science. Vol. 3. Munich, 1964. P 146—148.
140 Белорусская Рада. 1917. 14 декабря. № 9. Ф. Турук сцвярджае, што Шаўчук быў
Асмалоўскага, аднаго з нешматлікіх прысутных у зале памешчыкаў, які, зрэшты, быў вядомым і заслужаным народнікам, а таксама даследчыка беларускай мовы прафесара Яўхіма Карскага. 13 снежня былі праведзеныя выбары ў Раду Усебеларускага з’езда, якая налічвала каля шасцідзесяці чалавек141. У яе склад увайшоў прэзідыум і прадстаўнікі розных арганізацый і прафесійных груп: 12 сялян (па два ад кожнай губерні — Віленскай, Гарадзенскай, Магілёўскай, Віцебскай, Менскай, Смаленскай), па 2 прадстаўнікі ад кожнага фронту і флоту, па 1 прадстаўніку ад Выканкама ВБР, Выканкама БЦВР, БАК, Выканаўчай камісіі 2-га беларускага з’езда ў Маскве і ад Краёвага бюро. Апрача таго, у Раду з’езда ўвайшлі прадстаўнікі фракцый палітычных партый, прысутных на з’ездзе, 3 прадстаўнікі чыгуначнікаў, па 1 прадстаўніку земска-гарадской групы, кааператыўна-харчовай групы, паштова-тэлеграфных служачых, настаўнікаў, арганізацый бежанцаў. Рада з’езда павінна была спраўна працаваць і прымаць рашэнні, бо мела паўнамоцтвы ад сваіх выбаршчыкаў. Пасля разгону з’езда яна засталася адзіным легальным органам і ўзяла на сябе абавязак выканання волі з’езда.
У 1921 г. Я. Варонка змог успомніць прозвіпгчы трыццаці шасці найболып актыўных сяброў Рады I Усебеларускага з’езда. Гэта былі: Я. Варонка; А. Прушынскі; прафесар Я. Карскі, ганаровы старіпыня з’езда; К. Аляксееўскі, генерал артылерыі; А. Бонч-Асмалоўскі, ганаровы ўдзельнік з’езда; Я. Дыла, банкаўскі служачы; А. Бурбіс, банкаўскі служачы; А. Смоліч, аграном, гласны Менскай гарадской думы; Т. Грыб, пісар з’езда; П. Бадунова, народная настаўніца; С. Рак-Міхайлоўскі, педагог; А. Цвікевіч, адвакат; Я. Мамонька, тэхнік-электрык; Л. Заяц, юрыст, гласны Менскай гарадской думы; Макар Касцевіч (Макар Краўцоў), народны настаўнік; Ф. Хатэнка, журналіст; сяляне П. Хахолка, С. Нямковіч, А. Дубавік, В. Саханоўскі, П. Міронаў, К. Нядбайлік, А. Курганскі і М. Храпкін; капітан Яўген Ладноў; А. Акаловіч, студэнт; Ц. Салановіч, домаўласнік; Г. Астроўскі і Д. Ганчарэнка, народныя настаўнікі; А. Кусэ-Цюз, юрыст; В. Захарка, артылерыйскі чыноўнік; Н. Козіч, народны настаўнік; I. Лагун, рабочы; Язэп Сушынскі, настаўнік рэальнага вучылішча і міравы суддзя; Пётра Крачэўскі, інспектар кааперацыі; Б. Шымко — паштовы чыноўнік142.
Паседжанні адбываліся ў Доме дваранскай зборні (называным таксама Дваранскім домам), бо гарадскі тэатр не мог змясціць усіх дэлегатаў, што бралі ўдзел у паседжаннях камісій. Сустрэчы камісій адбываліся таксама ў іншых месцах143.
У чаканні на паўторнае адкрыццё з’езда было выдадзена 1872 мандаты, у тым ліку 1167 з правам вырашальнага голасу і 705 з правам
памочнікам, а Гуіпча — сакратаром. Гл.: Турук Ф. Белорусское двнженне... С. 38.
141 Белорусская Рада 1917. 16 декабря. № 10.
142 АБНР. Т. 1. Кн. 1. С. 37—38 (0065. Сьпіс сяброў Рады 1-га ЎсебеларускагаЗьезду).
143 Тамсама. С. 25 (0056. Пратакол № 12 адкрыцьця паседжаньня Ўсебеларускага Зьезду ў Менску 7.12.1917), 36—37 (0064. Пратакол № 19 агульнага паседжаньня Ўсебеларускага Зьезду ў Менску 10.12.1917).
162 Беларуская Народная Рэспубліка 1918—1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці дарадчага голасу144. Дэлегаты прыбылі з усіх частак Беларусі, з Менскай, Магілёўскай, Смаленскай, Віцебскай, Гарадзенскай і Віленскай губерняў. Натуральна, па прычыне наяўнасці памежнага кардона ў Менск не змаглі прыехаць беларусы з Обер-Осту, але ў з’ездзе ўзялі ўдзел прадстаўнікі арганізацый бежанцаў з гэтых губерняў, створаных у глыбіні Расіі. Цывільным асобам было выдадзена 1156 мандатаў (812 з правам вырашальнага голасу і 344 з правам дарадчага голасу), трэцюю частку з’езда (716 асоб) складалі вайскоўцы (355 з правам вырашальнага голасу, 361 з правам дарадчага голасу), 455 дэлегатаў былі прадстаўнікамі мясцовых органаў самакіравання, а астатнія — розных партыйных, прафесійных і грамадскіх арганізацый145.
Сацыяльнае становішча ўдзельнікаў з’езда было збольшага аднастайным — у ім удзельнічалі ў асноўным прадстаўнікі ніжэйшых і сярэдніх слаёў грамадства (амаль на 90%)146. Выключэннем быў А. БончАсмалоўскі, памешчык, але рэвалюцыянер эсэраўскіх поглядаў паводле перакананняў. Большасць сабраных сімпатызавала агульнарасійскім альбо беларускім партыям радыкальна-сацыялістычнага характару (эсэры, БСГ, народныя сацыялісты). Вялікая частка прысутных падтрымлівала балыпавікоў. Дэлегаты ліберальных поглядаў складалі меншасць, а прадстаўнікі кансерватыўных партый і груповак не прысутнічалі147. Таму можна дапусціць, што з’езд прадстаўляў выключна левае крыло беларускага нацыянальнага руху. Гэта дазволіла хутка паразумецца ў сацыяльных пытаннях, бо ўсе пагаджаліся з неабходнасцю правядзення аграрнай рэформы і перадачы зямлі без выкупу зямельным камітэтам, а таксама ў справе перадачы ўлады на Беларусі ў рукі працоўных і неадкладнага спынення вайны148. Аднак удзельнікаў з’езда падзяляла стаўленне да палітычнай будучыні Беларусі, а таксама арганізацыі і характару ўлады. На гэтай глебе нават сярод прадстаўнікоў левых былі розныя погляды, вымалёўваліся розныя прапановы, прычым палітычная арыентацыя сабраных падвяргалася хуткай палярызацыі і пераменнасці149. Некаторыя сябры БАК з пазіцый «заходнерусізму» і агульнарасійскіх партый народных сацыялістаў і сацыялістаў-рэвалюцыянераў эвалюцыянавалі ў бок беларускай нацыянальнай ідэі. Так было ў выпадку сяброў БАК Я. Кан-
144 Гэтыялічбы найбольш часта фігуруюць у літаратуры. Аднак удзельнікі з’езда падаюць розную колькасць усіх дэлегатаў: Я. Канчар — 1915, Я. Варонка — 1900, Т. Грыб, А. Станкевіч, Ф. Турук — 1872, а таксама колькасць дэлегатаў з правам вырашальнага голасу: Я. Канчар — 1175, Т. Грыб, А. Станкевіч, Ф. Турук — 1167. Даныя параўналі: Ладысеў У. Ф., Брыгадзін П. I. На пераломе эпох... С. 27.
145 Рудовіч С. Час выбару... С. 177—178.
146 НАРБ. Ф. 325. Bon. 1. Спр. 105. Арк. 8.
147 Рудовіч С. Час выбару... С. 179.
148 Всебелорусскнй сьезд Ц Белорусская Рада. 1917. 16 декабря. № 10. С. 1—2.
149 Езавітаў К. Першы Усебеларускі Кангрэс // Беларуская мінуўшчына. 1993. № 1. С. 25—29; АБНР. Т. 1. Кн. 1. С. 33 (0060. Пратакол № 16 агульнага паседжаньня Усебеларускага Зьезду ў Менску 9.12.1917).
чара, А. Кусэ-Цюза, Ф. Караткевіча і А. Аноіпкі150. Спрачаліся перадусім адносна спосабу арганізацыі ўлады на Беларусі. З’езд жадаў выдзеліць орган улады ў складзе асоб, якія прадстаўлялі б па магчымасці розныя палітычныя плыні, а значыць — заснаваны на шырэйшай палітычнай платформе, чым гэта планавалі зрабіць бальшавікі. Апошнія настойвалі на фармаванні ўлады без удзелу Усебеларускага з’езда, выключна з прадстаўнікоў мясцовых бальшавіцкіх Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў151.
На правым крыле з’езда апынуліся прыхільнікі БСГ і дэлегаты, запрошаныя ВБР. Яны згуртаваліся ў сацыялістычны блок пад кіраўніцтвам С. Рак-Міхайлоўскага, Т. Грыба і А. Бурбіса. Галоўнай мэтай гэтага крыла было падвесці з’езд да прыняцця рэзалюцыі аб неабходнасці ўсталявання краёвай улады праз агульнае дэмакратычнае галасаванне Беларускага Устаноўчага сходу. 3 ліку ўдзельнікаў Усебеларускага з’езда планавалася выбраць сяброў часовага заканадаўчага органа, які б здзяйсняў уладу на Беларусі да пачатку першай сесіі Устаноўчага сходу. Гэты краёвы орган планавалася арганізаваць па ўзоры балыпавіцкіх Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, аднак ён павінен быў быць пашыраны за кошт прадстаўнікоў іншых тэрытарыяльных арганізацый.
Левае крыло з’езда стварала фракцыя, складзеная з левых беларускіх эсэраў, а таксама сяброў РСДРП. Яе лідарамі былі малады грамадскі дзеяч Ф. Шантыр, У. Фальскі, М. Касцевіч, А. Акаловіч. Ужо падчас выбараў у прэзідыум, дзякуючы агітацыі Ф. Шантыра, левая фракцыя сабрала амаль палову галасоў. Кантакты з прадстаўнікамі гэтай фракцыі падтрымлівалі менскія бальшавікі, якія стараліся справакаваць раскол з’езда. Аднак перашкодай для стварэння супольнага блока беларускіх эсэраў і сацыял-дэмакратаў з бальшавікамі Заходняй вобласці і фронту аказалася рознае стаўленне да Беларусі і арганізацыі ўлады, якое вынікала з пачуцця беларускага патрыятызму і жадання супрацьстаяць культурнай дэнацыяналізацыі. Беларускія левыя дзеячы, у адрозненне ад балыпавікоў, прызнавалі асіміляцьпо роўнай рабству і лічылі, што нельга адмаўляцца ад нацыянальнага адраджэння152. Хоць беларускія бальшавікі выступалі за ўвядзенне бальшавіцкіх Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, але іх канцэпцыя прадугледжвала стварэнне бальшавіцкіх Саветаў як органаў мясцовай, беларускай улады. Гэта значыць, што ў іх склад павінны былі ўваходзіць пераважна людзі мясцовыя, звязаныя з Беларуссю, а не накіраваныя сюды цэнтральнай бальшавіцкай уладай з іншых тэрыторый. Такія органы былі б падпарадкаваныя аіульнарасійскім бальшавіцкім органам. Гэтая фракцыя дамагалася, каб да часу склікання Беларускага Устаноўчага сходу і ўтварэння Саветаў кіраванне Беларуссю ажыццяўляў Часовы
150 Рудовіч С. Час выбару... С. 169.
151 Всебелорусскнй сьезд... С. 1—2.
152 АБНР. Т. 1. Кн. 1. № 56. С. 27 (0056. Пратакол № 12 адкрьгцьця паседжаньня
Ўсебеларускага Зьезду ў Менску 7.12.1917).
Выканаўчы камітэт, выбраны на Усебеларускім з’ездзе. Знаходзячыся на такіх пазіцыях і разумеючы прынцып самавызначэння народаў як магчымасць кіраваць сабой на сваёй зямлі, Ф. Шантыр звярнуўся да бальшавікоў Заходняга фронту з прапановай пра стварэнне супольнай палітычнай платформы. Такая прапанова была імі ўспрынятая амаль як абраза, і яе катэгарычна адкінулі183. Гэта паўплывалана актыўнасць Шантыра на з’ездзе, і як вынік — на змяншэнне ўплыву яго фракцыі. Праз некалькі гадоў гэты дзеяч, які дэклараваў лозунгі нацыянальнага беларускага адраджэння, быў расстраляны, стаўшы такім чынам адной з першых ахвяр бальшавіцкіх рэпрэсій154.
У цэнтры палітычнага спектра з’езда размясціліся прыхільнікі БАК, галоўным чынам прадстаўнікі сялянства, земскія дзеячы з усходняй часткі Беларусі, з Магілёўскай і Смаленскай губерняў, мясцовыя (гэта значыць беларускія) сябры расійскай партыі эсэраў, народныя сацыялісты, а таксама меншавікі. Узначальвалі гэтае крыло Я. Канчар, М. Г ольман і А. Вазіла. Прыхільнікі захавання беларускіх земляў у якасці расійскай правінцыі згуртавалі вакол сябе сялянскіх дэлегатаў з няразвітай нацыянальнай свядомасцю, якія былі закаранелымі прыхільнікамі агульнарасійскай імперыі. У той час моцную, агульнарасійскую ўладу прадстаўлялі бальшавікі, а значыць, на іх аўтаматьгчна былі перанесеныя сімпатьгі прыхільнікаў непарыўнага саюзу з Расіяй. Учынкі і метады дзейнасці балыпавікоў япічэ не былі спазнаныя шырокімі коламі грамадства.
Актыўны ўдзельнік з’езда К. Езавітаў пазней адзначаў, што падчас дыскусій вымалёўваліся чатыры канцэпцыі палітычнай будучыні Беларусі155. Першая прадугледжвалаўтварэнне Беларусі як дэмакратычнай рэспублікі ў федэрацыі з Расіяй (прыхільнікамі такога рашэння сталі дзеячы, звязаныя з Беларускай сацыялістычнай грамадой, Беларускім вайсковым камітэтам Петраградскага гарнізона, Беларускім камітэтам маракоў Балтыйскага флоту, Беларускім бежанскім камітэтам, а таксама з Беларускай культурна-асветніцкай і выдавецкай суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца»). Друіую групу стваралі беларускія аўтанамісты, якія хоць і баяліся адрыву ад Расіі, будучыню Беларусі бачылі ў выглядзе шырокай палітычнай аўтаноміі з уласнай адміністрацыяй і Беларускай краёвай радай. Такі варыянт падтрымлівалі ў тым ліку беларускія вайскоўцы з 442-га пяхотнага палка і 2-га палявога аддзела дывізіі цяжкой артылерыі, якія прыбылі на з’езд з інструкцыямі галасаваць за аўтаномію і арганізацыю беларускага войска156. Частка дэлегатаў, перадусім з Магілёўіпчыны і Смаленшчыны, а сярод іх галоўным чынам дзеячы БАК, схілялася да трэцяга варыянта і была гатовая задаволіцца стварэннем Беларускай вобласці ў межах расійскай дзяржавы і спыніцца на культурнай альбо «нацыянальна-этнаграфічнай» аўтаноміі. У гэтую
163 Нгнатенко Н. М. Октябрьская революцня... С. 79.
164 Шантыр Ф. Патрэбнасьць нацыанальнаго жыцьця для беларусаў і самаадзначэньня народу. Слуцк, 1918.
155 Езавітаў К. Першы Ўсебеларускі Кангрэс. С. 28.
156 Велорусская Рада. 1917. 12 декабря. № 8.
групу ўваходзілі таксама беларускія бальшавікі начале з Ф. Шантырам157. Ужо падчас адкрыцця з’езда яна супрацівілася поўнаму зліццю Беларусі з Расіяй, прапанаванаму так званай групай асімілятараў, якая змагалася з беларускім палітычным рухам. Яе прыхільнікамі былі дзве варожыя адна адной групоўкі — бальшавікі і манархісты.
Насуперак таму, што праз гады напішуць К. Езавітаў, Я. Варонка, П. Крачэўскі, Я. Канчар і іншыя ўдзельнікі з’езда, падчас паседжанняў ніхто не прапаноўваў ідэю поўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі158. «Незалежнікі» — Я. Варонка, Т. Грыб, А. Бурбіс, Я. Дыла, Я. Сушынскі, П. Аляксюк, К. Езавітаў, М. Касцевіч, Я. Ладноў — падчас сваіх выступаў гаварылі выключна пра неабходнасць абвяіпчэння Беларускай рэспублікі ў федэрацыі з іншымі рэспублікамі Расіі159. Тады ніхто яшчэ не наважыўся пайсці далей і выступіць за поўны разрыў сувязяў з Расіяй. Гэта пацвярджаюць словы А. Цвікевіча, які прыгадваў:
На Усебеларускім Зьезьдзе думка аб незалежнасьці Беларусі ня мела сусьпеху: агульна лунала наўсіх сходах і камісыях толькі формула «фэдэратыўнай Расеі», прычым Беларусь мысьлілася як частка яе. Нязнайства фэдэратыўнай сыстэмы было нагэтулькі вялікае, што прапазыцыя назваць Беларусь рэспублікай, хоць бы і ў складзе Расейскай фэдэрацыі, выклікала сярод дэпутатаў абурэньне, супярэчкі і варожыя адносіны. Трэба адзначыць, што супраць гэтае прапазыцыі найболып былі настроены прадстаўнікі валасных земстваў, вёскі і наагул сялянскія дэпутаты, палітычна мала сьвядомыя і знайходзіўшыяся пад уплывам расійскіх с.-эраў. Што датыча прадстаўнікоў ад войска, дык яны, як больш маладыя, сьвядомыя і рэвалюцыйныя, супроць формулы «Беларуская Рэспубліка» нічога ня мелі, а некаторыя групы сярод іх зусім ясна вычувалі думку аб дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі. Усё ж большасьць гэтага кроку баялася, баялася, каб падобным крокам не пашкодзіць «адзінаму фронту расійскай рэвалюцыі»160.
У выніку само жаданне абвясціць Беларусь рэспублікай выклікала ўзрастанне тэмпературы дэбатаў і супраціўлення з боку тых, хто заставаўся прыхільнікам захавання Расіі ў нязменным выглядзе і надання Беларусі толькі культурнай аўтаноміі. Яны абвінавачвалі прыхільнікаў незалежнасці ў прадажнасці і падпарадкаванні заходнім уплывам. Усебеларускі з’езд у пэўным сэнсе быў форумам, дзе сутыкнуліся дзве канцэпцыі пабудовы дзяржавы, якія ўзніклі з дзвюх розных традыцый — старэючай формуле шматнацыянальнай імперыі было супрацыіастаўленае сучаснае вырашэнне, якое палягала на пабудове нацыянальнай дзяржавы161.
157 Белорусская Рада. 1917. 12 декабря. № 8.
158 Езавітаў К. Першы Усебеларускі Кангрэс...; Канчер Я. Белорусскнй вопрос. Петроград, 1919; ВаронкаЯ. Беларускі рух ад 1917 да 1920 г. Кароткі агляд. Коўна, 1920.
159 Белорусская Рада. 1917. 10—16 декабря. № 7—10.
160ГальшецА. [Цвікевіч А.].Чатырыгады: 1918—1922//Спадчына. 1996.№З.С. 140—141.
161 Рудовіч С. Час выбару... С. 182.
9 снежня ў Берасці распачаліся мірныя перамовы паміж бальшавікамі і немцамі. Да Менска даходзілі розныя, вельмі часта супярэчлівыя звесткі. Асабліва непакоіў удзельнікаў з’езда лёс акупаваных немцамі Віленіпчыны і Гарадзеншчыны, бо з’яўляліся чуткі пра хуткую перадачу гэтых тэрыторый Полыпчы альбо Літве. Яны выклікалі трывогу з пуйкту гледжання захавання цэласнасці беларускіх земляў і непакоілі таксама асяродкі бежанцаў, якія збіраліся вяртацца з Расіі ў родны край. Гэта дало непасрэдную падставу ўсталяваць тэлефонны кантакт з камісарам па справах нацыянальнасцей I. Сталіным. 3 размовы вынікала, што падчас бальшавіцка-нямецкіх перамоў у Берасці аб нацыянальных і дзяржаўных інтарэсах беларусаў дыскусіі не вялося. Сапраўды, тэму Беларусі як палітычнага суб’екта абодва бакі не ўздымалі. Гаворка ішла толькі пра беларускія землі як частку Расійскай дзяржавы. У размове з удзельнікамі з’езда I. Сталін выразна ўхіляўся ад катэгарычных адказаў на тэму будучыні Беларусі, ствараючы ўражанне, што гэтая праблема для яго з’яўляецца нечаканай і новай. Агулам ён гаварыў пра права ўсіх нацый на самавызначэнне шляхам правядзення рэферэндуму і заспакойваў А. Савіча, які ад імя ўдзельнікаў з’езда размаўляў з ім па тэлефоне. Той непакоіўся, што расійскі Устаноўчы сход можа адкінуць прапанову ўваходжання Беларусі ў федэратыўны саюз з Расіяй, бо не захоча прызнаць яе ў якасці партнёра. Адказваючы на гэта, I. Сталін падкрэсліваў, што Устаноўчы сход не можа забараніць беларусам нацыянальнага самавызначэння. Выказванні бальшавіцкага камісара па нацыянальных справах былі прынятыя слухачамі з вялікімі авацыямі. I толькі прафесар Я. Карскі, ганаровы старшыня Усебеларускага з’езда, звярнуў увагу на шматзачнасць і неканкрэтнасць выказвання бальшавіцкага камісара. Асаблівыя сумненні разбудзіла ў ім абяцанне Сталіна, якое тычылася правядзення плебісцыту. На думку Я. Карскага, гэта не было лепшым вырашэннем, бо рэферэндум быў бы праведзены сярод насельніцтва са слабай нацыянальнай свядомасцю, а праз гэта з’яўлялася верагоднасць таго, што рэспандэнты могуць памылкова суадносіць сваю нацыянальнасць з веравызнаннем162.
Размова з I. Сталіным, бальшавіцка-нямецкія перамовы ў Берасці, a таксама агульная палітычная сітуацыя мабілізавалі дэлегатаў да непасрэднага разгляду пытання пра будучыню Беларусі і вызначэнне сваёй прысутнасці на міжнароднай арэне. У першую чаргу было прызнана неабходным паслаць дэлегацыю на перамовы ў Берасце з паўнамоцтвамі ад жыхароў Беларусі. Перад гэтым, аднак, патрабавалася вырашыць, павінна Беларусь застацца часткай Расіі, стаць рэспублікай, сфедэраванай з Расіяй, ці абвясціць незалежнасць.
Адначасова з Усебеларускім з’ездам адбываліся карпусныя, армейскія, франтавыя з’езды беларусаў-вайскоўцаў: 3-га корпуса Заходняга фронту, 2-й арміі таго ж фронту ў Нясвіжы, Румынскага фронту ў Адэсе, Паўднёва-Заходняга фронту ў Кіеве, а таксама з’езд
162 Белорусская Рада. 1917. 16 декабря. № 10.
вайсковай акругі ў Смаленску163. Іх удзельнікі выслалі ў прэзідыум Усебеларускага з’езда і ЦБВР дэкларацыі ў падтрымку палітычнай аўтаноміі Беларусі і яе раўнапраўнага саюзу з федэратыўнай Расійскай рэспублікай, а таксама ў падтрымку намаганняў па стварэнні беларускага войска. Падобныя просьбы высоўвалі бальшавіцкія арганізацыі з Магілёўскай губерні, баючыся дзеянняў размешчаных там польскіх вайсковых аддзелаў генерала Доўбара-Мусніцкага164. Няспрытнага генерала К. Кандратовіча, кіраўніка [вайсковага аддзела. — Рэд.] ЦБВР, які зацягваў са стварэннем войска, замяніў яго энергічны намеснік паручнік К. Езавітаў. Актыўнасць вайскоўцаў польскага і ўкраінскага паходжання выклікала рэакцыю Вярхоўнага галоўнакамандуючага М. Крыленкі, які выдаў загад спыніць нацыяналізацыю арміі і забараніў скліканне нацыянальных з’ездаў у прыфрантавой паласе. Бальшавіцкі камісар А. Мяснікоў вырашыў выкарыстаць гэтую сітуацыю для расправы з беларускімі вайскоўцамі. Першым крокам было ўключэнне салдат 1-га беларускага палка ў Менску ў склад 289-га запаснога пяхотнага палка. Гэта адбылося 8 снежня, г. зн. адразу пасля шумнага адкрыцця Усебеларускага з’езда. Дзеянням бальшавікоў працівілася Беларуская вайсковая рада 12-й арміі, якая жадала аднавіць нацыяналізацыю вайсковых адзінак.
Пра праблемы ў арганізацыі беларускага войска дыскутавалі на паседжанні вайсковай секцьгі Усебеларускага з’езда 11 снежня 1917 г. Карыстаючыся тым, што на гэтае паседжанне прыбыла большая частка сяброў ЦБВР, па прапанове П. Алексюка яно было пераўтворана ў сесію ЦБВР, на якой было прынята рашэнне аб неабходнасці стварэння беларускіх вайсковых адзінак. Прысутныя, на ўзор вайскоўцаў 12-й арміі, пастанавілі дамагацца адмены загадаў, што забаранялі нацыяналізацыю вайсковых адзінак, і вяртання атрыманай раней згоды на фармаванне беларускіх аддзелаў165.
Вечарам 17 снежня ў зале Дваранскага дома, дзе адбывалася частка паседжанняў, пасля бурлівай дыскусіі распачалася працэдура прыняцця канчатковай рэзалюцыі з’езда. 3 цяжкасцямі ўдалося адрэдагаваць першы пункт рэзалюцыі, што датычыў арганізацыі ўлады. Гэта было вялікай заслугай А. Цвікевіча, які ўмела выкарыстаў свой юрыдычны досвед. Уступ да ўсяго дакумента, а таксама першы яго пункт гучалі наступным чынам:
163 Белорусская Рада. 1917. 10 декабря. № 7; Latyszonek О. Bialoniskie formacje wojskowe... S. 58—59; Латышонак A. Жаўнеры БНР... С. 49—50.
164 Падобныя пастановы былі прынятыя не партыйнымі бальшавіцкімі арганізацыямі, а выканаўчымі камітэтамі Магілёўскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў і Магілёўскага губернскага Савета сялянскіх дэпутатаў. У абодвух гэтых органах бальшавікі яшчэ не мелі поўнай перавагі, прычым старшынёй выканкама губернскага Савета сялянскіх дэпутатаў з’яўляўся левы эсэр М. Гольман — намеснік старшыні БАК і адзін з найбольш актыўных удзельнікаў Усебеларускага з’езда (Заўв. рэд.).
165 Latyszonek О. Bialoruskie formacje wojskowe... S. 61; Латышонак A. Жаўнеры БНР... С. 51—52.
Усебеларускі з’езд колькасцю звыш тысячы чалавек, прадстаўленых сялянствам, салдатамі, рабочымі і ўсімі дэмакратычнымі арганізацыямі цэлага краю, абмеркаваўшы цяжкі стан Расійскай Дэмакратычнай Федэратыўнай Рэспублікі і асабліва крытычны момант для Беларусі, прызнаў неабходным: Замацоўваючы сваё права на самавызначэнне, абвешчанае Расійскай рэвалюцыяй, і сцвярджаючы рэспубліканскі лад у межах Беларускай зямлі, для выратавання роднага краю ад падзелу і адрыву ад Расійскай Дэмакратычнай Федэратыўнай Рэспублікі, 1-ы Усебеларускі з’езд пастанаўляе: неадкладна ўтварыць са свайго складу орган краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, які часова становіцца на чале кіравання краем, уступаючы ў справавыя дачыненні з цэнтральнай уладай, адказнай перад Саветам рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў166.
Было вырашана неадкладна вылучыць са складу з’езда орган часовай улады, якім павінен быў стаць Усебеларускі Савет рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, які ствараўся, акрамя ўсяго іншага, з мэтай захавання сувязі Беларусі з Расіяй. Ен павінен быў вызначыць свае правы, абавязкі і бягучыя мэты, а пры выпрацоўцы іграграмы ўзяць пад увагу пастановы, выпрацаваныя на з’ездзе. Для вырашэння найбольш пільных задач, што датычылі кіравання Беларуссю, Усебеларускі Савет дэпутатаў павінен быў склікаць II Усебеларускі з’езд. Незалежна ад гэтага ён з першага дня кіравання мусіў прыкладаць намаганні па скліканні Беларускага Устаноўчага сходу, якому належала вырашаць лёс беларускага народа. Пасля легалізацьгі Усебеларускі Савет дэпутатаў павінен быў сабраць у сваіх руках усе функцыі кіравання краінай, пераймаючы абавязкі, якія дагэтуль належалі розным арганізацыям. Разам з цэнтральнай уладай яму належала ажыццявіць неадкладныя крокі па вываду за межы Беларусі «польскіх легіёнаў» (так называлі I Польскі корпус) і дамагчыся іх расфармавання. Была таксама прынятая пастанова аб неадкладнай арганізацыі беларускіх тэрытарыяльных войскаў на дэмакратычных асновах, улічваючы, аднак, што пры гэтым неабходна захаваць парадак на ваенных франтах.
Чарговы пункт рэзалюцыі датычыў спосабу рэпрэзентацыі Беларусі ў цэнтральньгх органах. Выканаўчы орган часовай краёвай улады павінен быў дэлегаваць сваіх прадстаўнікоў у цэнтральны ўсерасійскі ўрад, а таксама ў іншыя рэспублікі Расійскай федэрацьгі. Прадстаўнікі Усебеларускага Савета дэпутатаў павінны былі накіравацца ў Берасце, каб узяць там удзел у мірных перамовах, абараніць непадзельнасць Беларусі і задэклараваць яе неразрыўнасць з Расіяй.
Збіраліся таксама прыняць рэзалюцыі па сацыяльных пытаннях, якія павінны былі датычыць перадачы сялянам усёй зямлі без выкупу праз зямельныя камітэты, а таксама ўзяцця лясоў пад загад мясцовых органаў народнай улады. Меўся намер абавязаць Усебеларускі Савет дэпутатаў прыцягнуць да адказнасці прыватных асоб, якія захапілі і растрачвалі нацыянальныя багацці. Усебеларускаму Савету дэпутатаў
166 Турук Ф. Белорусское двнженне... С. 106—108.
Раздзел III. Ад «Вялікага Княства Літоўскага» da Беларускай Народнай...169 збіраліся таксама даверыць кантроль над вытворчасцю і гандлем, нагляд за органамі гарадскога і земскага самакіравання, кіраўніцтва эканамічна-гаспадарчым і бежанскім камітэтамі. Савету даручалася прыняць захады, каб пры ліквідацыі наступстваў вайны вайсковая маёмасць засталася на тэрыторыі Беларусі.
Змест рэзалюцыі быў вынікам кампрамісу паміж «рэспубліканскім» блокам і прыхільнікамі ідэі захавання Беларусі ў дзяржаўнай структуры Расй. Хоць-і прадугледжвалася ўтварэнне часовага органа беларускай улады, ён мусіў узнікнуць як Усебеларускі Савет сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Ужо ў першым пункце рэзалюцьгі падкрэслівалася, што гэты орган часовай улады ствараецца для ліквідацыі пагрозы аддзялення Беларусі ад Расіі. У рэзалюцыі не было тэрмінаў «Беларуская рэспубліка», а тым болып «Беларуская Народная Рэспубліка». Гаворка ішла толькі пра Беларусь, на тэрыторыі якой планавалася ўвесці рэспубліканскі лад. Цэнтр краёвай улады ўзнікаў як орган савецкай улады, толькі што ў адпаведнасці з тагачасным разуменнем прынцыпу самавызначэння народаў — з уласнай волі, праз упаўнаважаны для гэтага форум, якім лічыўся Усебеларускі з’езд. Усебеларускі Савет дэпутатаў павінен быў стаць органам выключна часовым, які меў паклапаціцца пра скліканне Устаноўчага сходу. Апошняму належала прыняць канчатковую рэзалюцыю аб самавызначэнні і аб утварэнні пастаяннага органа ўлады шляхам дэмакратычных выбараў паводле выбарчага заканадаўства. У выніку ўлада на Беларусі паходзіла б з выбараў, а не была б навязанай сілавымі метадамі, да чаго імкнуліся бальшавікі. Тэарэтычна быў магчымы, а нават цалкам праўдападобны ўдзел бальшавікоў у сфармаваным такім чынам урадзе. Аднак яны выбралі зусім іншую лінію паводзін.
А 2-й гадзіне ночы 18 снежня ў гарадскім тэатры пачалі зачытваць рэзалюцыю і падрыхтаваліся вынесці на галасаванне яе пункты. У гэты час будынак атачылі вайскоўцы. Дыскусія была перапынена, бо ў зале з’явіліся, падобна што п’яныя, балыпавіцкія камісары Мікалай Крывашэін — начальнік гарадскога гарнізона і Л. Рэзаускі з СНК Заходняй вобласці і фронту. Іх патрабаванне неадкладнага закрыцця з’езда было прынятае прысутнымі як замах на асноўныя правы і як гвалт чужынцаў, што хочуць валадарыць не ў сваёй краіне. 3 гэтай прычыны дэлегаты пачалі прыкрываць доступ да сяброў прэзідыума, якія паспешліва зачытвалі тэкст рэзалюцьгі. Пачуццё еднасці ўзрасло да такой ступені, што першы яе пункт быў прыняты адзінагалосна. Адразу пасля гэтага ў залу ўварваліся ўзброеныя салдаты пад камандаваннем М. Крывашэіна і Л. Рэзаускага і арыштавалі прэзідыум. Хоць быў абраны склад наступнага, паседжанні ўжо не ўдалося аднавіць. Пасля некалькіх гадзін тузаніны з тэатра выгналі апошніх дэлегатаў167.
Адзін з дэлегатаў — селянін са Смаленшчыны, выведзены героем апавядання пра з’езд у газеце «Беларускі звон» (падпісанага крыптанімам Я. С.), атмасферу той ночы запомніў так:
167 Белорусская Рада. 1917. 21 декабря. № 12; Цвнкевнч А. Краткнй очерк возннкновення Велорусской Народной Республнкн. Кнев, 1919. С. 9—10.
Быў гэта астатні дзень з’езда. Позна ўжо, ноч, а ў нас у тым тэатры, ну вось якраз як на Вялікадні ў царкве. Неяк і радасна, і смутна, і хто ведае, што з табою робіцца, хрыстосавацца хочацца з усім народам. Гэта ж не жарты: рэспубліку сваю, Беларусь няшчасную на ногі ставім, зараз правіцельства народнае выбіраць будзем. Ажно тут і крыкні нехта: бальшавікі прыехалі нас разганяць. Што за ліха, •— думаем сабе, — здаецца ж супроць іх нічога не пастанаўлялі, контррэвалюцыянераў сярод нас няма: усё мужыкі, салдаты, народныя людзі з мужыкоў. Хочам, каб усё пайшло народу, і зямля, і лясы, і ўласць — за што ж яны будуць разганяць нас? Па-іхнаму ж хочам, толькі каб без непарадку, без глуму. Мы ж на сваёй зямельцы, а сярод іх — усякія прыблуды, што чужога краю не шчадзяць, без патрэбы нішчуць. Вядома, за вайну сабралася іх на фронце розных, ня столькі добрых, як нягодных168.
Пададзеныя ўспаміны добра адлюстроўваюць дэзарыентаванасць часткі ўдзельнікаў з’езда. Сабраныя не вельмі добра ведалі, іпто насамрэч адбываецца, чаму паседжанні былі так брутальна перарваныя. У курсе падзей былі, верагодна, арганізатары паседжанняў. Яны павінны былі разумець, якія вынікі можа прынесці арганізацыя Усебеларускага з’езда пад бокам у бальшавіцкага Аблвыкамзаха. Склікаючы з’езд у Менску, яны маглі прадбачыць канфрантацыю, а магчыма, што і самі яе правакавалі.
Заходняя вобласць і фронт былі досыць дзіўным спалучэннем тэрытарыяльнай і вайсковай адміністрацыі, якая намагалася стварыць дзяржаўную структуру169. Вакол гэтай адміністрацыіўзніклі: Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту, Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту і Савет народных камісараў Заходняй вобласці і фронту. Усе гэтыя органы ствараліся ў франтавых умовах, іх складалі перадусім салдаты і вайсковыя чыноўнікі, цывільных асоб было мала. Удзельнікі з’езда лічылі, што Аблвыкамзах займаецца арганізацыяй улады на фронце і не цікавіцца правядзеннем рэформаў на тэрыторыі губерні. Уладу вайскоўцаў-бальшавікоў ВБР і БАК трактавалі як ча-
168 Я. С. Усебеларускі зьезд 1917 г. Ц Беларускі звон. 1922. 1 верасня. № 17.
Беларускія літаратуразнаўцы і гісторыкі лічаць, што аўтарам апавядання, які падпісаўся крыптанімам Я. С., быў Максім Гарэцкі. Гл.: Скалабан В. У. Проза Максіма Гарэцкага як гістарычная крыніца (на матэрыяле апавядання «Усебеларускі з’езд 1917 г.») // Гуманітарна-эканамічны веснік. 1997. № 3. С. 33—35 (Заўв. рэд.).
169 йгнатенко Н. М. Октябрьская революцня... С. 87.
Падобная сітуацыя ў 1917—1918 гг. мела месца і ў іншых рэгіёнах былой Расійскай імперыі. Напрыклад, у траўні 1917 г. у Адэсе быў утвораны Цэнтральны выканаўчы камітэт Саветаў Румынскага фронту, Чарнаморскага флоту і Адэскай вобласці (апошняя ўключалаХерсонскую, Бесарабскую, Таўрыдскую, часткі Падольскай і Валынскай іуберняў) — скароч. Румчерод, які пасля перавыбараўу снежні 1917 г. разглядаўся як вышэйшы орган бальшавіцкай улады на Румынскім фронце, Чарнаморскім флоце, а таксама на тэрыторыі Малдовы і паўднёва-заходняй Украіны, г. зн. уяўляў з сябе спалучэнне вайсковай і тэрытарыяльнай адміністрацыі (Заўв. рэд.).
совую, абмежаваную толькі тэрыторыяй, занятай арміяй і не маючай упаўнаважання з боку жыхароў Беларусі. У гэтым пераконваў старшыня БАК Я. Канчар, які гаварыў, што сялянскае насельніцтва Магілёўскай, Віцебскай, Смаленскай і Чарнігаўскай губерняў не мела ніякага прадстаўніцтва ў названых бальшавіцкіх органах170. У Магілёўскай губерні балыпавіцкія Саветы дэпутатаў толькі ствараліся171. Іх не існавала ў Віленскай і Гарадзенскай губернях, акупаваных немцамі. Таму нельга трымацца тэзіса (як гэта рабілі бальшавікі, а потым ахвотна пераняла савецкая гістарыяграфія), быццам Усебеларускі з’езд збіраўся ажыццявіць пераварот і перахапіць уладу. На самой справе Заходняя вобласць Расіі яшчэ не існавала цалкам, а ўлада на тых тэрыторыях не была сфармаванай. Жаданнем арганізатараў з’езда была хутчэй легітымізацыя савецкай улады, але на аснове нацыянальнага самавызначэння. Hi прыхільнікі рэспублікі, ні прыхільнікі аўтаноміі не жадалі, каб палітычнае кіраўніцтва на Беларусі трапіла ў рукі тых, хто ніякім чынам (акрамя знаходжання на фронце) не быў з ёй звязаны і не разумеў яе найважнейшых праблем. Такім чынам, ніводны з чужынцаў — латышы Л. Рэзаускі і К. Ландар альбо армянін А. Мяснікоў — не маглі лічыцца асобамі, адпаведнымі для будаўніцтва ўлады на беларускіх землях. Чаканні беларускіх дзеячаў ясна выказаў яшчэ на пачатку кастрычніка 1917 г. публіцыст Язэп Лёсік на старонках газеты «Вольная Беларусь»:
Мы хочам, каб у нашым краі будавалі сваё жыццё нашы людзі і каб у нашы беларускія справы не мяшалася цэнтральная ўласць з Масквы ці Петраграду. Мы хочам, каб знікла нарэшце тая абрыдлая, да смерці шкадлівая розніца паміж дзяржаўнаю і недзяржаўнаю нацыяй, каторая высмоктвала з нас усе нашы сілы. Мы хочам, каб усе народы былі дзяржаўнымі на сваёй зямлі172.
Як ужо адзначалася, важным пытаннем былі таксама адносіны балыпавікоў да інтэграцыі беларускіх земляў. Беларусы імкнуліся да аб’яднання ў адно цэлае абедзвюх частак, падзеленых лініяй фронту. Бальшавікі, у сваю чаргу, не азіраліся на беларускія патрэбы і праводзілі з Германіяй палітычную гульню, сасдупаючы ёй на час Віленшчыну і Гарадзеншчыну. Без гэтых тэрыторый беларусам цяжка было ўявіць сабе Беларускую рэспубліку.
Упэўненасці арганізатарам Усебеларускага з’езда надавала перакананне ў абароне з боку бальшавіцкіх цэнтральных улад, якім яны былі схільныя цалкам падпарадкавацца. Натуральна, згоду на правядзенне з’езда меў толькі БАК, але калі ён стаў адным з арганізатараў з’езда, ВБР прызнала, што паседжанні адбываюцца са згоды цэнтральных улад. У якасці знакаў прыхільнасці ўлады да ўдзельнікаў з’езда лічылася згода на яго арганізацыю, фінансавая падтрымка, а таксама згаданая
170 Турук Ф. Велорусское двнженне... С. 52.
171 Нгнатенко Н. М. Октябрьская революцня... С. 84.
172 Вольная Беларусь. 1917. 4 кастрычніка. № 22.
тэлефонная размова з I. Сталіным. Такім жа чынам трактавалася і тэлеграма з прывітаннямі і запэўніваннямі беларусаў у іх праве на самавызначэнне, якую даслаў Леў Троцкі 14 снежня 1917 г. Пра тое, што на той момант у вачах петраградскіх таварышаў з’езд быў легальным, сведчыць асабістае ўказанне Сталіна вызваліць арыштаваных членаў прэзідыума і яго выбачэнні за «памылкі і грубасці» Аблвыкамзаха173. Промахам арганізатараў была поўная адсутнасць вайсковай аховы, нягледзячы на ўдзел у з’ездзе вялікай колькасці салдат і афіцэраў. He былі зробленыя таксама высновы з аналагічных падзей у Кіеве, нават арышт у Менску сяброў Украінскага камітэта Заходняга фронту ў дзень адкрыцця Усебеларускага з’езда не схіліў яго арганізатараў да болыпай пільнасці. Гэта можна патлумачыць як яшчэ адзін доказ даверу цэнтральным уладам і дэманстрацьпо шчырых намераў.
Трэба прызнаць, што, разганяючы з’езд, мясцовыя бальшавікі дзейнічалі з уласнай ініцыятывы. З’езд не быў ддя іх нечаканасцю, хоць у ініцыятывах беларускага руху камісары з Аблвыкамзаха не вельмі добра арыентаваліся. Міма іх увагі прайшло спалучэнне абодвух з’ездаў. Нават пасля разгону дэлегатаў яны лічылі, што былі скліканыя два асобныя з’езды: адзін — нелегальны — Вялікай Беларускай Радай 5 снежня, а другі — з іх згоды Беларускім абласным камітэтам 15 снежня. На гэтую апошнюю дату прьшаў пачатак паседжанняў пасля аб’яднання арганізатараў174.
Карл Ландар і Людвіг Рэзаускі ўжо з першага дня працы з’езда намагаліся дэзынтэграваць яго знутры. Аднак іх дзейнасць, якая адмаўляла беларусам права на нацыянальнае самавызначэнне, а таксама пагардлівае стаўленне да нацыянальных сімвалаў толькі раздражнілі ўдзельнікаў з’езда175. Беларусаў ужо не ўдавалася стрымаць, і яны збіраліся ўхваліць канчатковую рэзалюцыю, якая ў вачах балыпавікоў была спробай перахапіць уладу ў краіне. Спосаб мыслення бальшавікоў з Аблвыкамзаха дасканала дэманструе данясенне, высланае К. Ландарам I. Сталіну, дзе ён тлумачыў прычыны разгону з’езда:
Кіраўнікі беларускіх рад склікалі на 1 і 15 снежня ўсебеларускія з’езды і пад уплывам шавіністычных, нацыяналістычных элементаў аб’явіліў краі новую ўладу, адхіліўшы і абвясціўшы скінутым і самазваным выбраны з’ездам рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Абласны цэнтральны камітэт саветаў і вылучаны ім орган — Савет народных камісараў Заходняй вобласці. З’езд пятнаццатага скліканы з парушэннем умоў пагаднення з таварышам Сталіным176.
Варта дапусціць, што настолькі гвалтоўнае вырашэнне справы з беларускім сходам мела таксама ідэалагічную прьгчыну, а менавіта —
173 йгнатенко Н. М. Октябрьская революцня... С. 77, 88.
174 Турук Ф. Белорусское двнженпе... С. 109.
175 АБНР. Т. 1. Кн. 1. С. 27—28 (0056. Пратакол № 12 адкрыцьця паседжаньня Ўсебеларускага Зьезду ў Менску 7.12.1917); Красковскнй Н. Открытне Всебелорусского с-ьезда // Белорусская Рада. 1917. 12 декабря. № 8. С. 2—3.
176 Турук Ф. Белорусское двнженне... С. 108 (прнложенне № 16).
нежаданне прызнаць беларусаў асобнай нацыяй, нават этнаграфічныя асаблівасці якой, паводле слоў іншага вядомага бальшавіцкага дзеяча, латыша Вільгельма Кнорына, павінны былі быць ліквідаваныя177.
Яшчэ ў тую самую ноч А. Мяснікоў загадаў выгнаць з Губернатарскага дома размеіпчаныя там беларускія арганізацыі: ВБР, Выканаўчы камітэт ЦБВР, Цэнтральны камітэт БСГ. Аднак яны не спынілі сваёй дзейнасці. Вайсковыя арганізацыі перанесліся ў новыя сядзібы, а ВБР перадала сваю кампетэнцыю Радзе з’езда.
20 снежня А. Мяснікоў арганізаваў у Менску парад перамогі178. Перамога гэтая, аднак, не была поўнай. Адусюль у бальшавіцкія цэнтральныя органы беларускія арганізацыі высылалі пратэсты, арганізоўваліся сходы ў падтрымку ўдзельнікаў Усебеларускага з’езда, выказвалася абурэнне179. Іосіф Сталін, паінфармаваны Я. Канчарам пра падзеі ў Менску, неадкладна перагаварыў праз тэлефон з А. Мясніковым. Ён загадаў выпусціць арыштаваных і прабачыўся [перад Я. Канчарам. — РэдД за памылкі з боку Аблвыкамзаха. Прычыны разгону Усебеларускага з’езда высвятляліся на адмысловым сходзе, у якім таксама ўдзельнічалі Я. Канчар, М. Фрунзэ і вінаватыя ў здарэнні—А. Мяснікоў, К. Ландар і М. Крывашэін180. Цэнтральныя ўлады стараліся супакоіць беларускія арганізацыі ў Петраградзе і Маскве, тлумачачы, што Савет народных камісараў прызнае права народаў на самавызначэнне. Выканкаму Рады з’езда былі перададзеныя словы спачування. Вярхоўнаму галоўнакамандуючаму М. Крыленку, які не прысутнічаў на паседжанні, выдалі распараджэнне правесці перамовы з ЦБВР181. Падаецца, што бальшавіцкія ўлады ў Петраградзе пакуль што не хацелі канфлікту з прыхільнай да сябе Радай з’езда, асабліва тады, калі ў Берасці, на беларускіх землях, праводзіліся перамовы з Германіяй, што акрамя ўсяго іншага датычылі таксама Беларусі і яе жыхароў. Таму тлумачэнні А. Мяснікова пра нацыяналістычныя памкненні арганізатараў з’езда, супярэчныя дактрыне бальшавікоў, не знайшлі падтрымкі. Цэнтральныя бальшавіцкія ўлады стараліся справу замяць і звесці да ўзроўню мясцовага непаразумення ў справе ўладнай кампетэнцыі паміж бальшавікамі Заходняй вобласці і фронту і мясцовымі палітычнымі дзеячамі. Аднак тое, што вінаватыя ў разгоне беларускага з’езда засталіся на сваіх пасадах, прынесла расчараванне і недавер да дзеянняў бальшавікоў.
Несумненным дасягненнем з’езда быў пералом у часткі яго ўдзельнікаў традыцыйнага погляду на беларускія землі і беларусаў. Дагэтуль
177 Звезда. 1918. 12 сентября; цыт. паводле: йгнатенко Н. М. Октябрьская революцня... С. 93.
178 Latyszonek О. Biaioruskie formacje wojskowe... S. 63; Латышонак A. Жаўнеры БНР... С. 53.
179 Езавітаў К. Беларуская Вайсковая Цэнтральная Рада П Крывіч. 1924. № 1.
С. 44—45; 1925. № 1. С. 80—81.
180 Нгнатенко Н. М. Октябрьская революцня... С. 88.
181 Езавітаў К. Беларуская Вайсковая Цэнтральная Рада II Крывіч. 1925. № 1. С. 82—83.
Беларусь, якая нават не разглядалася як асобная тэрытарыяльная адзінка, была часткай расійскай дзяржавы, а беларусы вылучаліся з расійскага народа толькі з пункту гледжання этнаграфіі. Беларускія нацыянальныя дзеячы паказалі і іншую магчымасць пабудовы беларускарасійскіх адносін; зрэшты, іх да гэтага падахвоцілі лозунгі рэвалюцыі і распаўсюджванне тэорыі аб самавызначэнні народаў. Гэтай іншай магчымасцю было стварэнне Беларускай рэспублікі, злучанай з Расіяй і іншымі народамі федэратыўным саюзам. Хоць і не было вырашана адносна поўнага разрыву стасункаў, тым не менш, рабіўся вельмі значны крок наперад на шляху да нацыянальнай кансалідацыі і развіцця дзяржаўнай свядомасці. Да гэтага міжволі спрычыніліся самі бальшавікі, уздымаючы руку на беларускія нацыянальныя сімвалы і разганяючы сход. Пасля Усебеларускага з’езда да ідэі стварэння з беларускіх земляў рэспублікі былі вымушаныя акрэсліць свае адносіны ўсе беларускія палітычныя дзеячы і, як паказала будучыня, таксама суседзі Беларусі.
Важным дасягненнем з’езда было пашырэнне беларускай нацыянальнай ідэі. Гэтаму спрыяла прысутнасць дэлегатаў з розных частак Беларусі, а таксама атмасфера з’езда, якая давала пачуццё значнасці падзей. Дэлегаты, раскіданыя па розных частках Менска, слухалі дыскусіі на розныя тэмы, а таксама падрыхтаваныя з гэтай нагоды навуковыя даклады пра беларускую гісторыю, мову і этнаграфію. Сярод дэлегатаў быў ксёндз В. Гадлеўскі, які распавёў пра гісторыю Полацкага княства, а прафесар Я. Карскі прадставіў этнічную тэрыторыю Беларусі на падставе распаўсюджання беларускай мовы182.
Наколькі мясцовым бальшавікам не спадабалася ідэя выбрання Усебеларускага Савета дэпутатаў у якасці краёвага прадстаўніцтва і часовай адміністрацыі Беларусі, настолькі значная частка сялянскага насельніцтва, традыцыйна прыхільная да болып цеснага кантакту з Расіяй, дыстанцыявалася ад з’езда па прычыне ідэі стварэння Беларускай рэспублікі. Падобную пазіцыю заняў III з’езд Саветаў сялянскіх дэпутатаў Менскай і Віленскай губерняў, а таксама Выканаўчы камітэт Савета сялянскіх дэпутатаў Магілёўскай губерні. Некаторыя павятовыя сялянскія з’езды Магілёўскай і Віцебскай іуберняў, Слуцкага павета Менскай губерні адклікалі сваіх дэлегатаў яшчэ падчас працы Усебеларускага з’езда. Супраць стварэння мясцовага органа ўлады, пабудаванага на «паразуменні з буржуазіяй», выступіў Віцебскі губернскі з’езд сялянскіх, салдацкіх, рабочых і батрацкіх дэпутатаў183. Прычынай такіх дзеянняў была прапаганда з боку Аблвыкамзаха і Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП (бальшавікоў)184.
Раніцай 18 снежня збітыя ўдзельнікі з’езда правялі марш пратэсту, спяваючы жалобныя песні; частка разышлася па сваіх кватэрах, іншыя раз’ехаліся па дамах. Кіраўнікі з’езда, якія засталіся ў Менску, сабраліся
182 Белорусская Рада. 1917. 10—21 декабря. № 7—12.
183 Нгнатенко.Н. М. Октябрьская революцня... С. 85.
184 Тамсама. С. 84, 86.
Раздзел III. Ад «Вялікага Княства Літоўскага» da Беларускай Народнай...175 ў доме Вячаслава Адамовіча. Вялікі сход дэлегатаў быў скліканы ў Клубе чыгуначнікаў Лібава-Роменскай чыгункі. Прысутныя сябры Рады Усебеларускага з’езда прызналі, што ён быў разагнаны сілай, яго паседжанні не скончыліся, што азначала неканчатковасць прынятых на з’ездзе рашэнняў. Такім спосабам Рада з’езда адкрыла сабе магчымасць дзейнічаць аўтаномна, прызнала сябе выканаўчым органам з’езда, пакінула за сабой права кааптацыі новых сяброў і, што самае галоўнае, абвясціла сябе беларускім краёвым прадстаўніцтвам, вылучаным воляй удзельнікаў Усебеларускага з’езда. Было прынята рашэнне як мага хутчэй склікаць II Усебеларускі з’езд. Цэнтральная Беларуская вайсковая рада падпарадкавалася Радзе з’езда, захоўваючы, аднак, аўтаномію. Свае паўнамоцтвы Радзе перадалі таксама Беларускі абласны камітэт пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў, маскоўская Выканаўчая камісія, Вялікая Беларуская Рада, а таксама Часовае краёвае бюро, адначасова спыняючы сваю дзейнасць185.
Палітычная сітуацыя ў перыяд Першай сусветнай вайны несумненна паўплывала на беларускі нацыянальны рух. Аднак тое, што ўвоіуле лічыцца нацыянальнай актыўнасцю, урэшце рэшт вынікала хутчэй з дынамікі сацыяльных працэсаў. Праз ваенныя абвастрэнні беларускі нацыянальны рух з абодвух бакоў фронту не мог развівацца натуральным чынам. У яго дзейнасці і падтрымцы не былі зацікаўленыя немцы, хоць яны і ажыццяўлялі палітычную апеку латышоў, літоўцаў і ўкраінцаў. Беларускім дзеячам на тэрыторыі Обер-Осту з цяжкасцю даводзілася пераконваць акупацыйныя ўлады ў існаванні асобнага беларускага народа, адрознага ад палякаў і расійцаў. Іх дзейнасць прывяла да развіцця беларускага школьніцтва і друку, аднак не настолькі, каб немцы сур’ёзна ставіліся да іх палітычных памкненняў. Марнымі аказаліся таксама надзеі на аднаўленне Вялікага Княства Літоўскага з дапамогай Германіі, тым болып што літоўцы былі болып схільныя будаваць літоўскую нацыянальную дзяржаву, чым рэалізоўваць канцэпцыю дуалістычнай беларуска-літоўскай дзяржавы. Таму яны хутка рассталіся з такой папулярнай, асабліва сярод беларусаў каталіцкага веравызнання, краёвай ідэяй і літоўска-беларускай культурнай і эканамічнай традыцыяй.
3 другога боку нямецка-расійскага фронту дзейнасць беларускага нацыянальнага руху была забароненая з-за боязі расійскага камандавання магчымасці пашырэння на памежжы небяспечных сепаратысцкіх уплываў. Таму амаль трохгадовы застой у нацыянальнай дзейнасці быў пераломлены толькі пасля Лютаўскай рэвалюцьгі. Беларускі рух кансалідаваўся, аднак, вельмі павольна ў параўнанні з актыўнасцю суседзяў і не мог выпрацаваць агульнаграмадскага паразумення. Наадварот, левае крыло старалася нават адштурхнуць частку добразычліва настроеных землеўласнікаў толькі з-за сваіх комплексаў і вынясення пытанняў сацыяльных перамен на ўзровень вышэйшы, чым дзяржаўніцкая праграма. 3 цяжкасцю расставаліся таксама з прарасійскай арыентацыяй, цешачыся магчымасці заставацца ў бя-
186 Турук Ф. Белорусское двнженне... С. 110 (прнложенне № 17).
спечным зацішшы Расійскай дзяржавы. Шмат перашкод трэба было адолець у палітычнай свядомасці нават актыўных на нацыянальнай ніве дзеячаў, каб вынікам лозунгаў культурнай і палітычнай аўтаноміі ўрэшце рэшт стаў лозунг Беларускай рэспублікі з краёвым урадам. Але яшчэ нават у снежні 1917 г. усе падстрахоўваліся федэратыўным саюзам з Расіяй. Толькі заняпад Расіі, развал вайсковых структур, хаос пасля бальшавіцкага перавароту і цалкам рэальная пагроза падзелу Беларусі давялі беларускім дзеячам, што засталося вельмі мала часу на прыняцце рашэнняў і пытанні палітычнай будучыні праз хвіліну могуць выслізнуць з іх рук. Менавіта ў апошні момант удалося склікаць I Усебеларускі з’езд, які, аднак, прадстаўляў перадусім левае крыло палітычнага руху Беларусі. Толькі ў снежні 1917 г. мацней загучаў лозунг неабходнасці стварэння Беларускай рэспублікі, але ўсё ж не быў зроблены апошні крок. Болыпасць прысутных на з’ездзе яшчэ спадзявалася, што з хаосу паўстане новая Расія — федэратыўная і дэмакратычная рэспубліка, якая пад свае крылы прыме таксама Беларусь. У той жа час смелая ідэя стварэння Беларускай рэспублікі ў рамках гэтай федэрацыі спаткала шмат ворагаў — не толькі з боку расійскіх манархістаў, але таксама сярод расійскіх бальшавікоў. Праціўнікаў палітычных перамен трэба было таксама шукаць сярод жыхароў Беларусі, бо не ўсе падзялялі веру ў магчымасць пабудовы беларускай дзяржаўнасці альбо папросту такой дзяржавы не жадалі. Менскія беларускія дзеячы, аднак, рушылі шляхам, выбраным суседзямі.
Пасля Лютаўскай рэвалюцьгі беларускі нацыянальны рух з усходняга боку нямецка-расійскага фронту адрадзіўся і вярнуўся да нацыянальнай працы з большай сілай. Вільгельм Кнорын, аналізуючы дзейнасць РСДРП(б) на Беларусі ў 1917 г., са шкадаваннем канстатаваў: «На працягу года спецыфічная беларуская работа праходзіла міма партыі і зрабілася сігравай чужых для партыі элементаў»186. Улічваючы падыходы балыпавікоў, гэтыя словы не абяцалі для беларускіх нацыянальных дзеячаў нічога добрага.
186 Цыт. паводле: Ладысеў У. Ф., Брыгадзін П. I. На пераломе эпох... С. 16.
Раздзел IV
Абвяптчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Канцэпцыя межаў і дзяржаўная сімволіка
4.1 Берасцейскі мір
Калі ў Менску праходзілі паседжанні Усебеларускага з’езда, у Берасці працягваліся бальшавіцка-нямецкія мірныя перамовы. Іх інспіратарам быў Уладзімір Ленін, перакананы, што калі Расія неадкладна не заключыць перамір’я з Германіяй, то няма шанцаў на ўтрыманне бальшавікоў пры ўладзе. Ен разлічваў на тое, што падпісанне асобнага перамір’я, а потым мірнай дамовы адкрые перад бальшавікамі дарогу да ідэалагічнага скарэння Еўропы. Насуперак таму, што ён публічна абвяшчаў, Ленін кіраваўся зусім не жаданнем усталяваць паўсюдны мір. Стабілізацыя на міжнароднай арэне ўскладніла б развязванне еўрапейскай грамадзянскай вайны. Ленін болып клапаціўся пра тое, каб абараніць бальшавіцкі пераварот, таму ён быў гатовы прыняць усе ўмовы, пастаўленыя цэнтральнымі дзяржавамі. У кантактах з іх прадстаўнікамі ён павінен быў дзейнічаць вельмі далікатна, бо ад пачатку вайны расійскае Галоўнакамандаванне распаўсюджвала моцную антынямецкую прапаганду. Гэта выклікала велізарны недавер грамадства да немцаў, у тым ліку таксама да нямецкага насельніцтва, якое пражывала ў прыбалтыйскіх губернях — паўсюль шукалі нямецкіх шпіёнаў1.
Ленін, каб не быць абвінавачаным у шпіёнстве, стараўся дзейнічаць вельмі асцярожна. 8 лістапада (26 кастрычніка) 1917 г. II Усерасійскі з’езд Саветаў, у якім удзельнічалі галоўным чынам бальшавікі, прыняў Дэкрэт аб міры, які прапаноўваў неадкладна скласці зброю і распачаць мірныя перамовы. Гэта была ўжо чацвёртая ініцыятыва такога кшталту. 3 падобнай прапановай у снежні 1916 г. выступіў Томас Вудра Вільсан, у ліпені 1917 г. мірную рэзалюцыю ггрыняў Рэйхстаг, а ў жніўні такую прапанову зрабіў папа Бенядзікт XV Усе гэтыя дзеянні не далі чаканых вынікаў. Мяркуючы, што і яго прапанова будзе адкінутая, Ленін выслаў 21 (8) лістапада 1917 г. Дэкрэт аб міры паслам дзяржаў Антанты. Адбылося так, як ён і чакаў, пасля чаго Леў Троцкі звярнуўся да цэнтральных
1 Бахтурнна А. Окрапны Росснйской нмпернн: государственное управленне н нацнональная полнтнка в годы Первой мнровой войны 1914—1917. Москва, 2004. С. 99—101.
дзяржаў з прапановай прыступіць да мірных перамоў. 27 (14) лістапада Германія пагадзілася на афіцыйныя перамовы. Спыненне вайны з Расіяй было асабліва патрэбнае нямецкім вайсковым колам з ваенных прычын. Заключэнне міру на ўсходзе дазваляла перавесці болыпасць нямецкіх войскаў на захад Еўропы. Пасля падпісання перамір’я з Расіяй таксама і ўрад Аўстра-Венгрыі мог бы больш вынікова супрацьстаяць дзяржавам Антанты, якія лічылі неабходнай дэцэнтралізацыю шматнацыянальнай манархіі Габсбургаў. Таксама трагічным было эканамічнае становішча цэнтральных дзяржаў. Як у Германіі, так і ў Аўстра-Венгрыі чакалі хуткага вычарпання запасаў збожжа, а ў выніку — яшчэ большага ўзмацнення рэвалюцыйных настрояў сярод стомленага вайной насельніцтва гэтых дзяржаў. Падтрымка з боку ўлад пахіснулася з-за балыпавіцкай прапаганды, якая ўдала выкарыстоўвала абяцанні міру. Завяршэння вайны таксама чакала насельніцтва Расіі. Бальшавіцкі пераварот, узрастанне рэвалюцыйных настрояў, а таксама агульная дэстабілізацыя на франтах уплывалі на маральны стан арміі, якая ўсё менш разумела мэты вайны.
Мірныя перамовы распачаліся 3 снежня (20 лістапада) 1917 г. у Берасці, дзе размяшчаўся штаб нямецкага камандавання Усходнім фронтам. Абодва бакі ўзгаднілі спыненне ваенных дзеянняў на адзінаццаць дзён ад 6 снежня (25 лістапада), якое адразу падоўжылі да Новага года па старым календары, г. зн. да 14 студзеня 1918 г., даючы сабе час на выпрацоўку рашэння.
Чарговы тур перамоў распачаўся 22 (9) снежня 1917 г.2. Нямецкую дэлегацыю ўзначаліў Рыхард фон Кульман, а аўстрыйскі бок прадстаўляў міністр замежных спраў гр. Атакар Чэрнін. Прысутнічалі таксама міністры замежных спраў Балгарыі і Турцыі. Расійскай дэлегацыяй кіраваў Адольф Іофе, а дапамагалі яму Леў Каменеў і гісторык прафесар Міхаіл Пакроўскі. Напачатку вытрыманым еўрапейскім палітыкам расійцы не падаліся вартымі праціўнікамі. Хоць яны і былі выдатна адукаваныя пасля доўгага побыту ў Заходняй Еўропе, цудоўна валодалі як мінімум адной замежнай мовай, аднак не мелі дыпламатычнай хваткі. Але хутка выявілася, што бальшавікам яна не вельмі моцна патрэбная. У Берасці яны прэзентавалі новы спосаб вядзення замежнай палітыкі — замест даверлівай дыпламатыі ў вузкім коле яны звярталіся да міжнароднай супольнасці, абмінаючы ўрады асобных дзяржаў. Бальшавіцкая дэлегацыя ператварыла залу паседжанняў у трыбуну для прапаганды ідэй рэвалюцыі, чаму служыла адкрытасць перамоў, прынятая па іх жаданні. 3 кожнага паседжання прэсе выдавалі інфармацыю, вызначаную агульным пратаколам.
Уступная нямецкая прапанова прадугледжвала спыненне ваенных дзеянняў, заключэнне мірнай дамовы і захаванне межаў акупацыі. Пры згодзе абодвух бакоў дамову можна было падпісаць на працягу некалькіх
2 Siedlecki К. «Brzesc Litewski» — rokowania pokojowe i traktaty. Cz. 1—3 II Bellona. T. 15. 1924. Z. 8. S. 113—136; Z. 9. S. 239—258; T. 16. 1925. Z. 10. S. 16—19.
гадзін, аднак А. Іофе рабіўусё, што мог, каб перамовы зацягнуліся''. Ён аіучыў контрпрапанову, якая заклікала да міру без анексій і кантрыбуцый, а таксама высунуў пастулат самавызначэння народаў. Пасля правядзення кулуарных размоў з расійскімі вайскоўцамі генерал Макс Гофман зразумеў, што абодва бакі цалкам адваротна разумеюць прапанаваныя пастулаты. Мір без анексій і кантрыбуцый у разуменні расійцаў азначаў адступленне нямецкіх аддзелаў за былую расійскую мяжу 1914 г. Германія, у сваю чаріу, мірам без анексій лічыла захаванне наяўнага статус кво. Высвятленне нямецкай пазіцьгі выклікала расчараванне ў членаў бальшавіцкай дэлегацыі. Паводле слоў генерала М. Гофмана, «Пакроўскі, ускрыкваючы ад гневу, заявіў, што нельга гаварыць пра мір без анексій, калі ад Расійскай дзяржавы павінна аддзяліцца 18 іуберняў»4. Гэтае выказванне яскрава сведчыла пра адносіны бапыпавікоў да незалежніцкіх памкненняў нярускіх народаў.
Хоць нямецкія ўсходнія планы фармаваліся на працягу вайны, яшчэ перад яе пачаткам існавалі розныя геапалітычныя намеры. У нямецкай палітычнай думцы тэма панавання Германіі ва Усходняй Еўропе не была новай. Асаблівую цікавасць выклікаў прыбалтыйскі рэгіён, населены ў значнай ступені нямецкім насельніцтвам, а таксама Украіна, багатая гаспадарчай сыравінай і маючая добрыя ўмовы для вядзення сельскай гаспадаркі. Напрыклад, ужо ў жніўні 1914 г. Адольф Бартэльс, младанямецкі паэт і гісторык літаратуры, які на зыходзе XIX ст. пачаў прапагандаваць (і быў аўтарам назвы) літаратурную плынь «Heimatkunst» (мастацтва малых айчын), напісаў палітычнае пасланне пад назвай «Кошт перамогі: Нямецкая Заходняя Расія». У ім ён прапанаваў абмежаваць Расію этнічнымі тэрыторыямі Велікаросіі, a наўскраінах былой імперыі Раманавых стварыць сатэлітныя дзяржавы пад валадараннем прадстаўнікоў нямецкіх дынастый. Яны павінны былі насіць наступныя назвы: Польскі пратэктарат (тэрыторыя Каралеўства Польскага без Сувалкаўскай губерні, далучанай да Усходняй Прусіі, Вялікае Княства Інфлянцкае (Інфлянты і Эстонія), Курляндскае княства (Курляндская і Ковенская губерні) і Валынскае княства. У яго праекце было таксама стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Што цікава, яго абшарамі А. Бартэльс лічыў тэрыторыі, населеныя пяцімільённым насельніцтвам, галоўным чынам беларусамі. На поўдні, пад пратэктаратам Аўстрыі, павінны былі ўзнікнуць буферныя Падольская, Херсонская і Кіеўская дзяржавы, якімі павінны былі кіраваць прадстаўнікі Габсбургскай дынастыі. Славянскае насельніцтва з тэрыторый, ахопленых нямецкім пратэктаратам, — беларусы, расійцы і ўкраінцы мусіла быць паступова пераселенае ў азіяцкую частку Расіі, a яўрэйскае насельніцтва — у Турцыю альбо Палесціну. Іх месца, у сваю чаргу, павінны былі заняць нямецкія каланісты5.
3 Hoffman М. Wspomnienia. Wojna wsrod nie wyzyskanych sposobnosci. Warszawa, 1925. S. 158.
4Тамсама. S. 168—169.
5 Sukiennicki W. East Central Europe during World War I: from Foreign Dominantion to National Independence / Red. M. Siekierski. T. 1. New York, 1984. P 140—141.
Іншая праграма, якая прадугледжвала стварэнне вакол Расіі дзяржаў, залежных ад Германіі — Полыпчы, Украіны і Грузіі, а таксама анексію прыбалтыйскіх правінцый, прапанаваў яшчэ перад вайной публіцыст Паўль Рорбах. Ягоныя погляды выклікалі асаблівую цікавасць сярод нямецкіх вайскоўцаў6.
Уплыў на палітычную свядомасць, як ужо згадвалася, аказала таксама папулярная кніга Фрыдрыха Наўмана «Mitteleuropa», у якой аўтар прапагандаваў стварэнне ў Еўропе гаспадарча-палітычнага саюзу пад кіраўніцтвам Германіі. У верасні 1914 г. для канцлера Германіі Тэабальда Бэтман-Гольвега адной з ваенных мэт было адарванне Украіны ад Расіі7. Магчымасць аддзялення ад Расіі часткі ўкраінскіх земляў і стварэнне ў межах Габсбургскай манархіі рускага кароннага краю браў пад увагу таксама ўрад Аўстра-Венгрыі.
Вайна скарэктавала нямецкі погляд на Усходнюю Еўропу як тэрыторыю выключна геаграфічную і гаспадарчую. Падчас вайны Германія пачала трактаваць Украіну як асобны ад расійскага этнічны абшар. Гэта вынікала з атрыманых ведаў пра развіццё ўкраінскага нацыянальнага руху і пра моц нацыянальных пастулатаў, заяўленых насельніцтвам, што міжволі аказалася на тэрыторыі ваенных дзеянняў. Нацыянальную дзейнасць на гэтым абшары немцы пільна адсочвалі, бо ўсе сепаратысцкія рухі давалі ім магчымасць аслабіць расійскага суперніка. Аналізавалася таксама развіццё ўкраінскага нацыянальнага руху і пашырэнне сферы ўкраінскай аўтаноміі пасля Лютаўскай рэвалюцьгі. Германія ад пачатку вайны падтрымлівала Саюз вызвалення Украіны. Яго заснавальнікамі былі ўкраінскія дзеячы Дзмітро Данцоў, Уладзімір Дарашэнка і Яўген Лявіцкі, якія з восені 1914 г. знаходзіліся ў Германіі і Аўстра-Венгрьгі. Іх мэтай была арганізацыя антырасійскага ўкраінскага незалежніцкага руху, а таксама клопат пра ўкраінцаў, што знаходзіліся ў лагерах для ваеннапалонных на тэрыторыях цэнтральных дзяржаў і разгортванне сярод іх нацыянальнай прапаганды, а таксама папулярызацыя ўкраінскага пытання ў Германіі і Аўстра-Венгрыі. Саюз заснаваў у Берліне Украінскае прэс-бюро пад кіраўніцтвам Д. Д анцова, а ўзаемнымі сувязямі павінна было заняцца нямецка-ўкраінскае таварыства «Украіна»8.
Дзейнасць украінскіх эмігрантаў і іх палітычная актыўнасць на ўкраінскіх землях выклікалі зацікаўленасць украінскім нацыянальным рухам з боку цэнтральных дзяржаў. У жніўні 1917 г., калі найважнейшай мэтай было хуткае заканчэнне вайны, падчас супольнай дыскусіі новы канцлер Германіі Георг фон Гертлінг, генерал Эрых Людэндорф, а таксама міністр замежных спраў Аўстра-Венгрыі Атакар Чэрнін разглядалі пытанне, як можна выкарыстаць нацыянальныя памкненні ўкраінцаў ва ўласных мэтах і звязаць Украіну з Германіяй. Унутраная
6 Pipes R. Rewolucja rosyjska. Warszawa, 1994. S. 453.
7 M^drzecki W. Niemiecka interwencja militarna na Ukrainie w 1918 roku. Warszawa, 2000. S. 18.
8 Тамсама. S. 19-—20.
сітуацыя ва Украіне, зрэшты, спрыяламагчымай нямецкай інтэрвенцыі. Пасля абвяшчэння III Універсала Цэнтральная Рада выслала ноты ва ўсе наваствораныя ўрады на тэрыторыі былой Расійскай імперыі з прапановай стварыць супольны сацыялістычны ўрад. Гэты дакумент атрымаў таксама бальшавіцкі ўрад у Петраградзе, аднак толькі кіраўніцтва Вобласці Войска Данскога падтрымала гэты праект. Саюз Украіны з данскімі казакамі, якія 5 чэрвеня 1918 г. абвесцяць Данскую Рэспубліку, нёс пагрозу балыпавікам, бо не толькі перашкаджаў распаўсюджванню ідэй балыпавізму, але таксама адсякаў балыпавікоў ад радовішчаў нафты на Каўказе і вугалю ў Данецкім басейне, a таксама ад сельскагаспадарчых абшараў Украіны над Донам. Галоўны ваенны ўдар балыпавікоў на пераломе 1917 і 1918 гг. быў накіраваны супраць Украіны. Падрыхтаваны імі ў канцы 1917 г. пераварот у Кіеве скончыўся, аднак, паразай.
Цэнтральная Рада Украінскай Народнай Рэспублікі (УНР) абвясціла неабходнасць заключэння агульнага міру і допуску яе на мірныя перамовы. У снежні 1917 г. украінская дэлегацыя з’явілася на канферэнцыі ў Берасці. Дэлегацыю Савецкай Расіі яна патрактавала выключна як прадстаўніцтва Велікаросіі, а не як агульнарасійскі ўрад, і адмовіла бальшавікам у праве выступаць ад імя Украіны на міжнародным форуме9. Украіну на канферэнцыі прадстаўлялі Усевалад Галубовіч, Мікола Порш, Косць Мацэвіч, Мікола Лявіцкі, Мікола Любынскі, Аляксандр Сяўрук і эксперты ў эканамічных, фінансавых і гандлёвых справах10.
Хоць удзельнікі дэлегацыі пад кіраўніцтвам У. Галубовіча былі вельмі маладымі (М. Лявіцкі і А. Сяўрук толькі-толькі скончылі навучанне) і не мелі дыпламатычнага досведу, іх гатоўнасць заключыць сепаратны мір і канкрэтныя ўмовы, на якіх гэта магло адбыцца, давалі прадстаўнікам цэнтральных дзяржаў шанцы на перадоленне тупіка, створанага бальшавікамі11. Украінцы дамагаліся прызнання УНР на абшары, вызначаным III Універсалам, а таксама далучэння населеных украінцамі частак Аўстра-Венгрыі і тэрыторый, занятых ёй падчас ваенных дзеянняў: Холмшчыны, часткі Падляшша і земляў, што ляжалі ў вярхоўях Сана. Гэтыя тэрыторыі прызнаваліся ўкраінскімі з этнічнага пункту гледжання. Падпісанне асобнай мірнай дамовы з цэнтральнымі дзяржавамі патрабавала, каб Украіна цалкам аддзялілася ад Расіі ў якасці суверэннага дзяржаўнага арганізма. Таму 12 (25) студзеня 1918 г. цэнтральныя дзяржавы прызналі дэ факта і дэ юрэ Украінскую Цэнтральную Раду паўнамоцным урадам гэтай краіны12. Бальшавікі
9 Украінська Центральна Рада. Документы н матеріалн: У 2 т. / Ред. В. Ф. Верстюк н др. Т. 1. Кнів, 1996. № 248—249: Протоколн засідань Малоі Радн. С. 525—526.
10 Тамсама. Т. 2. Кйів, 1997. № 3—4: Протоколн засідань Генерального Секретаріату. С. 12—16.
11 M^drzecki W. Niemiecka interwencja militarna... S.37.
12 Siedlecki K. «Brzesc Litewski»... Ц Bellona. T. 15.1924. Z. 8. S. 113—136; T. 16. 1925. Z. 10. S. 16—19.
адмовіліся ратыфікаваць гэты акт і, парушаючы права народаў на самавызначэнне, выслалі войска, каб скінуць Цэнтральную Раду.
5 (18) студзеня 1918 г., акурат у той дзень, калі ў Берасце дайшлі весткі пра падзеі на Украіне (наступленне бальшавікоў і немагчымасць арганізацыі Украінскага Устаноўчага сходу, прызначанага Цэнтральнай Радай на 27 снежня 1917 г. (9 студзеня 1918 г.), Леў Троцкі заявіў, што найлепшым спосабам выявіць волю народа, які перад вайной не меў дзяржаўнасці, адносна абвяшчэння дзяржавы ёсць рэферэндум. Гэтае сцверджанне супадала з асноўнымі пазіцыямі бальшавікоў на перамовах, агалошанымі А. Іофе на пачатку канферэнцыі13, аднак на практыцы справа выглядала цалкам адваротна. Генерал М. Гофман паказаў, у тым ліку на прыкладзе беларусаў, прыёмы палітыкі бальшавікоў і іх маніпуляванне нацыянальнымі лозунгамі:
Я паказаў расійцам, як на самай справе выглядае сітуацыя, якая розніца паміж іх балбатнёй і дзеяннямі і як шмат яны гавораць аб свабодзе перакананняў, свабодзе слова, праве народаў на самавызначэнне і іншых прыгожых рэчах, а насамрэч не церпяць на абшары сваёй улады ніякага імкнення да свабоды. Так, яны спачатку разагналі штыкамі законны ўладны орган, які не адпавядаў іх інтарэсам, потым у Менску — таксама са зброяй у руках, прадстаўнікоў беларускага народа, а зараз — Украінскую раду, створаную ў выніку свабодных выбараў. Пытанне памежных дзяржаў нямецкае Галоўнае камандаванне лічыць вырашаным — лічым, што правамоцныя прадстаўніцтвы гэтых дзяржаў выказаліся за аддзяленне ад савецкай Расіі, таму новае галасаванне не мае сэнсу14.
25 студзеня 1918 г. Цэнтральная Рада выдала Універсал, у якім дэкларавала незалежнасць Украінскай Народнай Рэспублікі. Гэтае рашэнне не было прынята на агульным форуме, бо скліканне Нацыянальнага сходу ў тых умовах не было магчымым. Аднак факт абвяшчэння быў прызнаны цэнтральнымі дзяржавамі. Быў прыняты закон аб нацыянальнай і персанальнай аўтаноміі, які гарантаваў правы нацыянальным меншасцям Украіны: рускім, палякам і яўрэям. Нягледзячы на гэта, яна не прынесла Цэнтральнай Радзе лаяльнасці з боку гэтых найбольшых нацыянальных груп.
9 лютага 1918 г. у Берасцейскай крэпасці была падпісана мірная дамова паміж Украінскай Народнай Рэспублікай і краінамі Чацвярнога саюза: Германіяй, Аўстра-Венгрыяй, Балгарыяй і Турцыяй. Дамовай вызначалася таксама заходняя мяжа УНР з Аўстра-Венгрыяй: ёю павінна была стаць мяжа Расіі з манархіяй Габсбургаў да 1914 г., праведзеная да Выганаўскага возера. Далейшыя паўночныя межы планавалася вызначыць пазней на падставе этнаграфічнага крытэрыю. Аўстра-Венгрыя пагадзілася перадаць Украіне Холмшчыну, Палессе да лініі Ясельды і заходнюю Валынь. Як мага хутчэй пасля падпісання
13 Siedlecki К. «Brzesc Litewski»... // Bellona. Т. 15. 1924. Z. 8. S. 126—127.
14 Hoffman M. Wspomnienia... S. 174.
дамовы павінна была адбыцца працэдура абмену дыпламатьгчнымі прадстаўнікамі, а пасля яе ратыфікацыі — усталяванне афіцыйных адносін з урадам у Кіеве. УНР і Аўстра-Венгрыя адмаўляліся ад ваенных кампенсацый, была атрыманая згода на абмен ваеннапалоннымі і вызначаліся падставы гаспадарчага супрацоўніцтва.
Бальшавікі і дзяржавы Антанты выступілі супраць дамовы, затое грамадская думка ў Германіі і Аўстра-Венгрыі ўспрыняла яе з вялікім энтузіязмам. Усе спадзяваліся на хуткі канец вайны. Таксама важным быў гаспадарчы аспект і надзеі на пастаўкі збожжа з Украіны ў цэнтральныя дзяржавы (у 1909—1913 гг. украінскія губерні займалі першае месца ў свеце па вытворчасці збожжа, апярэджваючы нават Аргенціну і Злучаныя Штаты. Ураджай дасягаў 4300 мільёнаў тон пшаніцы штогод, у той час як у вялікарасійскіх тубернях — толькі 100 мільёнаў тон)15. Як можна было прадказаць, пастановы ў справе Холміпчыны сутыкнуліся з рашучым супраціўленнем палякаў. Амаль усе польскія палітычныя групоўкі ў сваіх праграмах заклікалі не дапусціць аддзялення гэтага рэгіёна ад Полыпчы16. Мяжа паміж Украінскай Народнай Рэспублікай і Каралеўствам Польскім павінна была праходзіць па лініі Білгарай, Шчабжэшын, Красныстаў, Пухачаў, Радзынь, Мендзыжац, Мельнік. Да УНР збіраліся далучыць наступныя паветы: Тамашоўскі, Грубешаўскі, Уладаўскі, Бела-Падляскі, а таксама вялікія абшары Канстанцінаўскага, Білгарайскага, Радзыньскага, Холмскага, Красныстаўскага і Замойскага паветаў разам з Замосцем.
Перад падпісаннем мірнай дамовы ў Берасці Цэнтральная Рада высылала ў Берасце тэлеграмы, што пацвярджалі існаванне ў Кіеве ўкраінскай улады. Аднак на самай справе становішча Цэнтральнай Рады было трагічным, бо да горада набліжаліся бальшавікі. Кіеў яны занялі ў дзень падпісання мірнай дамовы — 9 лютага 1918 г. — і адразу пачалі ўсталёўваць свае парадкі. Леў Троцкі інфармаваў удзельнікаў берасцейскай канферэнцьгі і міжнародную грамадскасць пра пераможны паход бальшавіцкіх войскаў на Украіну, пра стварэнне савецкага Цэнтральнага выканаўчага камітэта Саветаў Украіны, які пераняў уладу і ўхваліў федэрацыю Украіны з Расіяй. Ен намагаўся пераканаць у тым, што ўлада Цэнтральнай Рады УНР абмяжоўваецца выключна занятым нямецкай арміяй Берасцем (які, паводле заключанай дамовы, павінен быў належаць Украіне)17. Троцкі нават прывёз з сабой на канферэнцыю прадстаўнікоў першага савецкага ўрада Украіны, створанага ў Харкаве 24—25 снежня 1917 г. пасля няўдалай спробы перавароту. Нягледзячы на гэтыя крокі бальшавіцкай дэлегацыі, цэнтральныя дзяржавы выказаліся за Украінскую Народную Рэспубліку. Прадстаўляючы становішча Цэнтральнай Рады, Троцкі ўвогуле не разыходзіўся з
15 Horak S. М. The First Treaty of World War I. Ukraine’s Treaty with the Central Powers of February 9, 1918. New York, 1988. P 101.
16 M^drzecki W. Niemiecka interwencja militarna... S. 46.
17 Trocki L. Moje zycie. Warszawa, 1930. S. 419; расійскамоўная версія: Троцкнй Л. Д. Моя жнзнь. Москва, 2006. С. 370.
праўдай. Адразу пасля заключэння міру ўкраінская дэлегацыя была вымушаная паведаміць, што становішча ўрада УНР безнадзейнае, і адкрыта звярнулася да Германіі па дапамогу18.
Ў той самы дзень, калі дзяржавы Чацвярнога саюза падпісалі мірную дамову з Украінай, імператар Вільгельм II пад уплывам нямецкіх вайсковых колаў выслаў тэлеграму, у якой загадваў паставіць перад бальшавікаміўльтыматум аб неадкладным заключэнні міру на нямецкіх умовах. Падзеленае ў сваіх меркаваннях бальшавіцкае кіраўніцтва не пагадзілася на тое, каб іх прыняць, нягледзячы на патрабаванні Леніна, які баяўся, што калі не будзе неадкладна падпісаны сепаратны мір на ўмовах анексіі, то бальшавікі страцяць уладу. Тым часам фельдмаршал Паўль Гіндэнбург, галоўнакамандуючы нямецкімі войскамі на Усходнім фронце, і генерал Э. Людэндорф, начальнік штаба, намерваліся канчаткова вырашыць сітуацыю наўсходзе перад пачаткам заходняй кампаніі. Яны нават планавалі заняць Петраград, скінуць там бальшавікоў і стварыць урад, якія б спрыяў нямецкім планам. Пад іх уплывам Вільгельм II наважыўся распачаць радыкальныя дзеянні і аднавіць ваенныя аперацыі супраць рускіх. У выніку было нарэшце вырашана нямецкія ўмовы прыняць, хоць гэта пагражала стратай адзінства ў бальшавіцкіх кіраўнічых колах. Адпаведная дэпеша ў Берлін ужо, аднак, не магла затрымаць паходу нямецкіх войскаў, якія рушылі на ўсход 18 лютага. На поўначы немцы занялі Інфлянты і падышлі да Пскова, на цэнтральным участку — увайшлі ў Менск; на поўдні прасоўваліся аўстра-венгерскія войскі.
23 лютага бальшавіцкае кіраўніцтва атрымала нямецкі ўльтыматум з патрабаваннем адмовіцца ад тэрыторый, занятых Германіяй у 1915 г., а таксама падчас ваенных дзеянняў, ажыццёўленых у апошнія дні. Расійцы павінны былі адступіць з Украіны і Фінляндыі, а таксама дэмабілізаваць армію. Адказ патрабаваўся на працяіу 48 гадзін, а на працягу наступных сутак чакалася падпісанне мірнай дамовы. Уладзімір Ленін прыгразіў, што пойдзе ў адстаўку, калі нямецкія ўмовы не будуць неадкладна ігрынятыя Цэнтральным выканаўчым камітэтам (ЦВК), які не жадаў яго падтрымаць. Леніну ўдалося адолець апазіцыю толькі таму, што праціўнікі капітуляцыі з бальшавіцкай фракцыі раней пакінулі залу паседжанняў. 24 лютага 1918 г. бальшавіцкая дэлегацыя пад кіраўніцтвам Рыгора Сакольнікава ў складзе Рыгора Пятроўскага, Георгія Чычэрына, Льва Карахана выехала ў Берасце. Леў Троцкі і Адольф Іофе катэгарычна адмовіліся кіраваць дэлегацыяй. Падпісанне мірнай дамовы сутыкнулася з супраціўленнем з боку Маскоўскага абласнога бюро бальшавіцкай партьгі, якое абвінаваціла Цэнтральны камітэт у здрадзе.
Тым часам нямецкія войскі імкнуліся дасягнуць лініі, пазначанай камандаваннем, і працягвалі паход. 24 лютага яны занялі Юр’еў і Пскоў, праз дзень Рэвель і Барысаў. Аўстра-венгерскія войскі прасоўваліся на поўдні, 28 лютага заняўшы Бярдзічаў. У першы дзень сакавіка ў
18 Hoffman М. Wspomnienia... S. 177, 180.
Берасце прыбыла расійская дэлегацыя. Аднак немцы не спыніліся і яшчэ ў той жа самы дзень занялі Гомель, а неўзабаве — Чарнігаў і Магілёў. 2 сакавіка нямецкія самалёты абстралялі Петраград. Праз дзень, 3 сакавіка 1918 г., быў падпісаны мір паміж Германіяй, АўстраВенгрыяй, Турцыяй і Балгарыяй — з аднаго боку, і Савецкай Расіяй — з другога. Лінія заходняй мяжы Расіі павінна была ісці ад Рыжскага заліва на ўсход ад Рыгі, затым уздоўж Дзвіны, на ўсход ад чыгункі Дзвінск—Вільня—Ліда і ўздоўж Нёмана да Мастоў у Гарадзенскай губерні, далей на поўдзень да Пружанаў і на ўсход да Ракітна. Пасля заключэння Берасцейскага трактата і падпісання 7 траўня 1918 г. мірнай дамовы ў Бухарэсце з багатаю нафтай Румыніяй падавалася, што нямецкае бачанне «Сярэдняй Еўропы» блізкае да рэалізацыі. Пад нямецкай уладай апынуліся польскія, фінскія, эстонскія, латышскія, літоўскія, частка беларускіх земляў і Закаўказзе.
Нягледзячы на падпісанне мірных дамоўленасцей, праз чатыры дні У. Ленін арганізаваў эвакуацыю савецкага ўрада ў Маскву і схаваўся ў Крамлі. Савецкая Расія павінна была прызнаць незалежнасць Украіны. Ад 23 траўня да 7 жніўня 1918 г. у Кіеве адбываліся мірныя перамовы паміж дэлегацыяй Украінскай дзяржавы пад кіраўніцтвам міністра юстыцыі Сяргея Шалухіна з дэлегацыяй Савецкай Расіі, узначаленай Хрысціянам Ракоўскім — народжаным у Паўднёвай Дабруджы інтэрнацыяналістам, які ўжо з 1890 г. быў звязаны з расійскім левым рухам. Падчас перамоў размаўлялі, сярод іншага, пра дзяржаўны статус Украіны, пра ўмовы, на якіх яна можа ўвайсці ў склад Расійскай Федэрацыі, пра дэлімітацыю мяжы паміж Украінай і Расіяй. 12 чэрвеня 1918 г. урад Савецкай Расіі і ўрад Украінскай дзяржавы прынялі папярэднія ўмовы мірнага пагаднення19. Услед за гэтым павінны былі адбыцца канчатковыя мірныя перамовы і падпісанне выніковага акта, чаго, аднак, ніколі не здзейснілася.
Прыняцце рашэння пра пашырэнне нямецкай акупацыі генерал Э. Людэндорф каментаваў у сваіх успамінах наступным чынам:
Калі б мы тады сышлі з акупаваных тэрыторый, то расійскія бальшавікі ўжо даўно б стаялі са зброяй у руках на нямецкай зямлі. Бальшавікам не было ніякай справы да права на самавызначэнне, яны імкнуліся толькі яшчэ далей пашырыць сваё панаванне. Яны прытрымліваліся палітыкі гвалту і разлічвалі на тое, што безабаронны край адразу ж апынецца пад іх пятой. Але адначасова ў іх адчуваўся і нацыяналізм, бо яны лічылі аддзяленне Курляндыі, Літвы і Полыпчы, нягледзячы наўсе правы на самавызначэнне, варожым мерапрыемствам супраць Расіі20.
19 Мнрні переговорн між Украінською державою та РСФРР 1918 р. Протоколн і стенограмн пленарннх засідань. Збірннк документів і матеріалів / Упор. Ю. Аввакумов, О. Гайова. Кшв—Нью-Йорк—Філадельфія, 1999. С. 63—314.
20 Людендорф Э. Мон воспомннання о войне 1914—1918 гг. Москва—Мннск, 2005.
С. 558.
Акрамя гэтага, завяршэнне кампаніі на ўсходзе і поўдні дазволіла Германіі сканцэнтраваць увагу на захадзе Еўропы.
Пытанне беларускай дзяржаўнасці падчас берасцейскіх перамоў не разглядалася, хоць Выканаўчы камітэт Рады I Усебеларускага з’езда выслаў на канферэнцыю дэлегацьпо ў складзе Сымона Рак-Міхайлоўскага, Аляксандра Цвікевіча і Івана Серады. Удзельнікі беларускай дэлегацыі мелі на руках дэкларацыю, якую прыняў 19 студзеня 1918 г. Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда, папоўнены «рэвалюцыйнымі дэмакратамі» з ліку прадстаўнікоў нацыянальных меншасцей Беларусі. Сярод іх называліся прадстаўнікі Краёвага камітэта Партыі сацыялістаўрэвалюцыянераў, Аб’яднанай яўрэйскай сацыялістычнай рабочай партыі (сацыялісты-сіяністы і яўрэйскія сацыялісты), а таксама Яўрэйскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі «Паалей Цыён». Дакумент быў падпісаны старшынёй Выканаўчага камітэта Рады I Усебеларускага з’езда Язэпам Варонкам21. Дэкларацыя абвяшчала, што Беларусь з’яўляецца непадзельнай і ў цэласці ўваходзіць у склад Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі. Прадстаўнікі яўрэйскіх партый, хутчэй за ўсё, былі аўтарамі таго пункта дэкларацьгі, у якім гаварылася, што нацыянальным меншасцям павінна быць гарантавана нацыянальнаперсанальная аўтаномія. Існавалі таксама патрабаванні, каб акругі, занятыя акупацыйнымі войскамі, былі далучаныя да аўтаномнай Беларусі. Яны дамагаліся таксама стварэння міжнароднага фонду, за кошт якога вярнуліся б на Беларусь бежанцы 1915 г., а таксама былі б адбудаваныя зруйнаваныя гаспадаркі і выплачаныя кампенсацыі ўсім пацярпелым ад вайны. Агаворвалася таксама, што магчымы плебісцыт адносна дзяржаўнай прыналежнасці тэрыторый Заходняй Беларусі можна праводзіць толькі пасля вяртання з глыбіні Расіі бежанцаў.
Беларускія дэлегаты былі затрыманыя бальшавікамі перад лініяй фронту і толькі акружной дарогай, праз Украіну, трапілі ў Берасце22. У паседжаннях яны не ўдзельнічалі, бо на гэта не пагадзіўся Леў Троцкі, тлумачачы адмову тым, што Беларусь не прызнаная Савецкай Расіяй, а значыць — складае частку Расіі23. У гэтай сітуацыі беларусы маглі ўзяць удзел у канферэнцыі выключна ў якасці назіральнікаў з украінскага боку24. Іх галоўнай мэтай павінна была стаць абарона нацыянальных правоў беларусаў падчас падпісання мірнай дамовы, асабліва — недапушчэнне падзелу беларускіх земляў. Прадстаўнікі Рады з’езда дэкларавалі пры гэтым непарыўнасць сувязяў Беларусі з Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікай, а значыць, у прынцьше выступалі на баку расійскай дэлегацьгі.
21АБНР. Т. 1. Кн. 1. С. 40—42 (0072. Дэклярацыя беларускай дэлегацыі на мірных перамовах у Берасьці за 19.01.1918).
22 АБНР. Т. 1. Ч. 1. С. 82 (0186. Мэмарыял Народнага Сакратарыяту БНР Імперскаму Канцлеру Нямеччыны за 5.04.1918).
23 Селіванаў П., Ціхаміраў А. Брэсцкі мір 1918 Ц ЭГБ. Т. 2. Мінск, 1994. С. 102.
24 АБНР. Т. 1. Кн. 1. С. 40—42 (0072. Дэклярацыя беларускай дэлегацыі на мірных перамоваху Берасьці за 19.01.1918).
Пры аналізе падзей узнікае неадольнае ўражанне, што сябры Рады Усебеларускага з’езда трактавалі канферэнцыю ў Берасці як канчатковае завяршэнне вайны ва Усходняй Еўропе. Значыць, мір — паводле іх перакананняў — павінен быў быць заключаны без анексій і кантрыбуцый пры прызнанні права народаў на самавызначэнне. Прапаноўвалася, каб удзельнікі паседжанняў прынялі наступныя абавязальніцтвы: аб аднаўленні гаспадаркі Беларусі з дапамогай міжнароднага фонду, аб агульным раззбраенні, аб скасаванні таемных дамоўленасцей, аб ратыфікацыі ўсіх заключаных дамоў дэмакратычнымі нацыянальнымі сходамі тых краін, якіх яны датычылі, аб ліквідацыі абмежаванняў па нацыянальнай і канфесійнай прыкмеце ва ўсіх краінах, аб заснаванні Лігі Нацый для рэгулявання нацыянальных спраў, аб увядзенні міжнароднага арбітражу, аб праве на эміграцыю, аб недапушчэнні міждзяржаўных хаўрусаў, скіраваных на эканамічную ізаляцыю адной або некалькіх краін, аб скасаванні мытнага пратэкцыянізму і аб вольным гандлі. Пастановы мірнай канферэнцыі мусілі быць актуальнымі толькі тады, калі іх зацвердзяць нацыянальныя сходы ўсіх падпісантаў, у тым ліку таксама і прадстаўнікі недзяржаўных народаў і нейтральных краін. У апошнім пункце дэкларацыі было запісана, што нацыя, якая палічыць сябе пакрыўджанай, будзе мець права на рэвізію дамовы падчас падпісання агульнага міру.
Беларуская дэлегацыя, пэўна ж, старалася перадаць удзельнікам Берасцейскай канферэнцыі свае пастулаты і выказаць сваю пазіцыю ў справе будучыні Беларусі. Аднак усё гэта не было ўзята пад увагу Германіяй, галоўным стваральнікам Берасцейскага трактата. Паводле яго пастаноў, тэрыторыя Беларусі была падзелена паміж Савецкай Расіяй і Германіяй па лініі Дзвінск—Свянцяны—Ліда—Пружаны— Берасце. Масква і Берлін збіраліся стварыць Літоўскую дзяржаву, далучыўшы да яе Гарадзеншчыну і Віленшчыну. Усходняя частка Беларусі заставалася пад уладай Савецкай Расіі, а землі на поўдні, заселеныя беларусамі — Заходняе Палессе з Пінскам і Берасцем, а таксама паўднёвае Падляшша, — былі перададзеныя Украіне. Беларускае насельніцтва не атрымала ніякай кампенсацыі за ваенныя страты.
4.2 Беларускі нацыянальпы рух пасля разгону Усебеларускага з’езда
Поспехі ўкраінскай дэлегацыі на канферэнцыі ў Берасці аказаліся выклікам для беларускай, якая на падставе назіранняў за падзеямі хутка рабіла высновы. Для бальшавікоў пазіцыя ўкраінцаў была чарговым папярэджаннем і выклікала нежаданне падтрымліваць нацыянальныя рухі з-за боязі таго, што яны могуць лёгка выйсці з-пад кантролю. Гэта стала прычынай абвастрэння і без таго напружаных адносін паміж Радай Усебеларускага з’езда і бальшавікамі.
Пасля крытыкі цэнтральнымі бальшавіцкімі ўладамі рашэння аб разгоне Усебеларускага з’езда ў снежні 1917 г. Вярхоўны галоўнакамандуючы М. Крыленка, вярнуўшыся ў Стаўку, навязаў кантакты з К. Езавітавым і I. Серадой — прадстаўнікамі ЦБВР. Былі вызначаныя шляхі фармавання беларускіх аддзелаў у складзе арганізаванай Чырвонай Арміі25. Яны павінны былі называцца Беларускай нацыянальнай чырвонай гвардыяй альбо Беларускай народна-сацыялістычнай нацыянальнай гвардыяй. Іх арганізацыю планавалася распачаць на Заходнім фронце ў раёне гарадоў Менск, Бабруйск, Рагачоў, Магілёў і Барысаў. Рэкрутацыя павінна была пачынацца нанова, бо ўжо наяўным беларускім аддзелам не давяралі. У тым ліку і па гэтай прычыне сфармаваны пераважна з беларусаў 289-ы запасны полк, які паглынуў таксама 1-ы Менскі беларускі полк, бальшавікі расцярушылі ўздоўж чыгуначнай лініі Менск—Віцебск— Арол. Гэты полк не адыграў ніякай важнай ролі, бо яго салдаты пазней разьппліся па дамах26. Арганізацыя гвардьгі не павінна была ахапіць ужо сфармаваных аддзелаў у Смаленску, Віцебску, Оршы, Адэсе, а таксама беларусізаваных аддзелаў Румынскага фронту.
Імкненні да ліквідацыі праяў нацыянальнай дзейнасці на расійскім Заходнім фронце датычылі не толькі беларусаў. Пад канец 1917 г. М. Крыленка выдаў загад арыштаваць сяброў Галоўнага польскага вайсковага камітэта, якія, аднак, здолелі своечасова ўцячы ў Кіеў. Бальшавікі (сярод якіх таксама былі і палякі) пачалі затрымліваць, раззбройваць і нават расстрэльваць афіцэраў з вайсковых канвояў, што рухаліся ў I Польскі корпус у раён трохкутніка Рагачоў—Бабруйск— Жлобін27. (Гэты абшар са згоды М. Крыленкі павінен быў стаць месцам дыслакацыі аддзелаў генерала Ю. Доўбара-Мусніцкага28.) Генерал намагаўся супрацьдзейнічаць такога кшталту акцыям і не збіраўся прызнаваць вайсковую ўладу бальшавікоў. 11 студзеня 1918 г. ён выслаў ім ультыматум і папярэдзіў, што ўсе спробы раззбраення польскіх аддзелаў выклічуць адказ з іх боку. Так і атрымалася, аў сувязі з тым, што польскія і балыпавіцкія аддзелы былі перамяшаныя паміж сабой, то баі ахапілі ўвесь абшар, на якім размяшчаліся войскі генерала Ю. ДоўбараМусніцкага. У Бабруйскай крэпасці, якая закрывала дарогі на ўсход з боку Палесся да Барысава, знаходзіліся запасы амуніцыі і зброі29. 20 студзеня 1918 г. крэпасць была занятая аддзеламі I Польскага корпуса, бальшавікі намагаліся яе адбіць, але безвынікова. Незалежна ад бальшавікоў і без дамоўленасці з імі здабыць крэпасць, апярэдзіўшы палякаў, спрабавалі і
20 Eatyszonek О. Bialoruskie formacje wojskowe... S. 63; Латышонак A. Жаўнеры БНР... С. 53.
26 Eatyszonek О. Biaioruskie formacje wojskowe... S. 64; Латышонак A. Жаўнеры БНР... C. 54.
27 Wrzosek M. Konflikt Korpusu generala Dowbora-Musnickiego z wladzq radzieck^ (listopad 1917 — luty 1918) Ц Przeglqd Historyczny. T. 58. 1967. Z. 4. S. 648—663.
28 Dowbor-Musnicki J. Wspomnienia. Warszawa, 2003. S. 125—126, 171.
29 Тамсама. S. 175.
Раздзел IV Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі...189 беларусы. Аднак яны не здолелі выканаць распараджэнняў К. Езавітава і накіраваць у раён крэпасці большай колькасці беларускіх салдат. У баях з палякамі ўдзельнічаў толькі беларускі эскадрон ротмістра Р. Якубені30.
Збройны чын, распачаты беларусамі, і ўвогуле іх адносіны да жаўнераў I Польскага корпуса ў пэўным сэнсе былі вынікам балыпавіцкай прапаганды, якая распаўсюджвала інфармацыю пра намер далучэння Беларусі да Полыпчы аддзеламі генерала Ю. Д оўбараМусніцкага. На самай справе галоўнай мэтай гэтага камандзіра, як ён пісаў ва ўспамінах, было як мага хутчэй пакінуць тэрыторыю Беларусі, з якой яго не звязвалі ніякія эмацыйныя сувязі, і трапіць на тэрыторыю Польшчы, каб змагацца за яе незалежнасць31.
Негатыўныя адносіны беларусаў да аддзелаў I Польскага корпуса мелі яшчэ адну прычыну. Жаўнеры гэтага корпуса здабылі дрэнную славу сярод беларускіх сялян, якія абвінавачвалі іх у гвалце і нападах, а нават у збіцці і забойствах, без усялякай прычыны, часта па неправераных абвінавачваннях у бальшавізме32. Скаргі аб рабунках і непрыстойных паводзінах вайкоўцаў накіроўвалі генералу нават землеўласнікі. Так, княгіня Магдалена Радзівіл у снежні 1917 г. прасіла вывесці аддзелы польскага войска з яе маёнтка Жорнаўкаў Ігуменскім павеце, зазначаючы, што, будучы беларускай, яна трактуе іх як чужую армію. У лісце да генерала Ю. Доўбара-Мусніцкага княгіня пісала:
У сувязі з запэўніваннямі, што вы размяшчаецеся толькі там, дзе вас прымаюць, прыйшла мне думка, што, магчыма, гэта без маёй волі адміністратар маёнтка, вялікі баязлівец, асабліва для гэтага пастараўся, бо яго ўчынкі ад часу катастрофы з’яўляюцца падазронымі. Калі гэта так, то для таго, каб пазбегнуць усялякага непаразумення, зазначаю, што я ў сябе польскага войска не хачу, што размяшчэнне яго ў мяне лічу гвалтам і іграіпу яго адклікаць. Мне гавораць, што ёсць шмат грамадзян, якія лічаць сябе палякамі і прагнуць прысутнасці ў сябе польскай арміі, але паколькі я полькай не з’яўляюся, то няма прычын карыстацца непатрэбнай мне апекай, якой я не прагну33.
Магдалена была дачкой землеўласніка Яна Кежгайлы-Завішы, нашчадка старых і вядомых на Беларусі родаў. Сімпатыі княгіні да беларусаў павялічыў яе друті муж, князь Мікалай Радзівіл, які лічыў сябе беларусам, а ў вачах сучаснікаў быў «хлопаманам»34. Гэта стала
30 Latyszonek О. Bialoruskie formacje wojskowe... S. 66; Латышонак A. Жаўнеры БНР... С. 55.
31 Dowbor-Musnicki J. Wspomnienia... S. 286.
32 АБНР. T. 1. Кн. 1. C. 104—105 (0245. Тэксты радыёграмаў Дэлегацыі HC БНР y справе замежных перамоваў (Кіеў), дасланых 18.04.1918).
33 Dowbor-Musnicki J. Wspomnienia... S. 499 (zalqcznik 223: List M. Radziwill do gen.
34 Latyszonek O., Zi^ba A. A. Radziwillowa z Zawiszow Ц PSB. T. 30. Krakow, 1987.
прычынай для яго астракізму з боку палякаў, асабліва нелітоўскіх і небеларускіх. Ад таго часу павялічылася таксама ізаляцыя ад іх абоіх сужэнцаў. М. Радзівіл, як асоба вельмі рэлігійная, была звязаная з хрысціянскай дэмакратыяй, аднак не цуралася падтрымліваць і іншыя беларускія палітычныя рухі, маючы сімпатыі і прызнанне з боку большасці дзеячаў35.
Паводзіны жаўнераў I Польскага корпуса з пункту гледжання мясцовага насельніцтва апісаў таксама ўраджэнец гэтых тэрыторый Мельхіёр Ваньковіч у кнізе «Фрагменты эпапеі»36. Найчасцей у якасці прыкладу негатыўнага абыходжання з беларускім населыгіцтвам фігуруе спаленне вёсак Вялікія і Малыя Бортнікі Бабруйскага павета, а таксама расстрэл некаторых жыхароў37. Гэтыя вёскі, размешчаныя па суседстве з Бірчай, дзе дыслакаваўся штаб I корпуса, былі занятыя батальёнам бальшавіцкіх сапёраў. Жаўнеры корпуса абстралялі абедзве вёскі, не зважаючы на тое, што там знаходзілася і цывільнае насельніцтва38.
Загады Езавітава, паводле якіх належала павялічваць канцэнтрацыю беларускіх аддзелаў пад Бабруйскам, трапілі ў рукі бальшавікоў. Савет народных камісараў Заходняй вобласці і фронту інтэрпрэтаваў іх пасвойму і 30 сіудзеня 1918 г. прыняў рашэнне распусціць ЦБВР і затрымаць яе кіраўнікоў па абвінавачанні ў супрацоўніцтве з польскай арміяй. Матросы, прысланыя са Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання, і мясцовыя чэкісты ў ноч з 31 студзеня на 1 лютага затрымалі К. Езавітава, В. Захарку, а потым таксама Я. Мамоньку і трох іншых асоб. Недавер з боку бальшавікоў выклікала тое, што тыя самыя асобы, арыштаваныя імі два тыдні таму, здолелі ўцячы і трапіць у Дукору, дзе размяшчаліся аддзелы I Польскага корпуса39.
На гэты раз. аднак, затрыманне беларускіх дзеячаў было часткай больш важнага плана, падрыхтаванага бальшавіцкімі цэнтральнымі ўладамі. 30 студзеня, праз пяць дзён пасля абвяшчэння незалежнасці Украіны, пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцей быў утвораны Беларускі нацыянальны камісарыят. Цэнтральныя бальшавіцкія ўлады наважыліся на ўласнае вырашэнне беларускага пытання, каб не страціць Беларусь такім жа чынам, як Украіну. Беларускі нацыянальны рух яны падтрымліваць не збіраліся. Затрыманне сяброў ЦБВР выклікала пратэст беларускіх цывільных і вайсковых арганізацый, у Віцебску справа дайшла нават да ўзброенай
35 Надсан А. Княгіня Радзівіл і справа адраджэння Уніі ў Веларусі. Мінск, 2006. С. 6—14.
36 Wankowicz М. Strz^py ерореі. Opowiadania. Warszawa, 1923; каментар да ягонай працы гл.: Dowbor-Musnicki J. Wspomnienia... S. 185, 199—200.
37 НАРБ. Ф. 325. Bon. 1. Спр. 216. Арк. 211—211.
38 Dowbor-Musnicki J. Wspomnienia... S. 174. Ва ўспамінах генерал даводзіць, што канфлікт быў вырашаны мірным шляхам, але гэта няпраўда.
39 tatyszonek О. Bialoruskie formacje wojskowe... S. 66—67; Латышонак A. Жаўнеры БНР... С. 56. Сцвярджэнне савецкай гістарыяграфіі пра супрацоўніцтва беларускіх дзеячаў з палякамі I корпуса было заклікана апраўдаць дзеянні бальшавікоў.
сутычкі паміж балыпавікамі і Беларускай вайсковай радай Паўночнага фронту, якая ўзялаўладу ў горадзе. Аднак беларуская ўлада трымалася ў Віцебску нядоўга. Там размяшчаўся польскі аддзел Чырвонай гвардыі, які таксама называлі Чырвоным Варшаўскім дывізіёнам. Ен складаўся з 350 жаўнераў пад камандаваннем Стэфана Чарнецкага, камісара па польскіх пытаннях у Віцебску. Галоўнай задачай Чырвонага дывізіёна было раззбраенне аддзелаў I Польскага корпуса, але ён прыдаўся бальшавікам і для іншай мэты. Жаўнеры раззброілі і арыштавалі ў Віцебску Беларускую вайсковую раду Паўночнага фронту. Зброю мусілі таксама скласці вайскоўцы беларускага эскадрона, якія з Оршы спяпіаліся на дапамогу ЦБВР у Менску. Разбіць бальшавікоў не здолеў і беларускі аддзел у Смаленску40.
Па-за сферай кантролю бальшавікоў Заходняй вобласці і фронту адбывалася беларусізацыя вайсковых частак. На пачатку 1918 г. Віленская дружына, якая размяшчалася ў Віцебску, была перайменаваная ў Беларускі полк, мабілізацыю ў які самавольна абвясціў паручнік Лапо. Найболып хутка гэты працэс адбываўся на Румынскім фронце, галоўным чынам дзякуючы генерал-маёру Пажарскаму, які кіраваў у Беларускай вайсковай камісіі, што ўзнікла 9 студзеня 1918 г., пытаннямі арганізацыі беларускіх вайсковых адзінак41. У межах гэтага 6-ы Таўрогінскі конны полк быў перайменаваны ў 1-ы гусарскі беларускі нацыянальны полк. У канцы студзеня 1918 г. камандуючы Румынскім фронтам выдаў загад аб «беларусізацыі» IV армейскага корпуса, 43-й пяхотнай дывізіі, 357-й Віцебскай дружыны і 401-й Менскай дружыны42. Гэтыя часткі, аднак, ніколі не здолелі дайсці да Беларусі; пасля заключэння Германіяй мірнай дамовы з Румыніяй яны былі інтэрнаваныя, а пазней — расфармаваныя.
18 лютага 1918 г., пасля зрыву перамоў у Берасці балыпавіцкай дэлегацыяй, Германія распачала наступленне на Усходнім фронце супраць Савецкай Расіі. Каб прадухіліць страту ўласнай арміі, Савет народных камісараў Заходняй вобласці і фронту ў ноч з 18 на 19 лютага вырашыў не супраціўляцца немцам і здаць Менск. Ужо на наступны дзень балыпавіцкія камісары спешна пакідалі горад, які трапляў у рукі сяброў беларускіх і польскіх вайсковых арганізацый. Чыгункай эвакуаваўся Карл Ландар, пакідаючы гатэль «Еўропа», дзе размяшчаўся балыпавіцкі Аблвыкамзах, ЧК і штаб Чырвонай гвардыі. Той дзень ён пазней узгадваў так:
У горадзе распачаўся рух «беларусаў», якія рыхтавалі выступленне супраць нас. На вуліцах распачаліся дробныя сутычкі, раздаваліся стрэлы. Калі т[аварыш] Пятроў, камендант Савета, вечарам выводзіў мяне з Савета
40 Езавітаў К. Беларуская Вайсковая Центральная Рада// Крывіч. 1925. № 1. С. 90—91; Baginski Н. Wojsko Polskie na Wschodzie 1914—1920. Warszawa, 1921. S. 192—197.
41 ABHP. T. 1. Кн. 1. C. 38—39 (0068. Загад расейскім войскам Румынскага фронту за 9.01.1918).
42 Latyszonek О. Biaioruskie formacje wojskowe... S. 64—65; Латышонак A. Жаўнеры
БНР... С. 54—55.
чорным ходам, праз парадны ўжо ўварваліся ўзброеныя банды [вайскоўцаўбеларусаў], што шукалі мяне і таварьппаў. На станцыі нас усялякімі спосабамі стараліся затрымаць, падбухторваючы на нас рабочых-чыгуначнікаў, і ўрэшце ўчынілі крушэнне нашага цягніка — два вагоны перавярнуліся, мой сышоў з рэек. Гэта рабілася з мэтай выйтраць час да прыходу немцаў альбо палякаў43.
Пасля таго як кіраўнікоў ЦБВР выпусцілі з турмы, камендантам горада стаў К. Езавітаў. Пад канец дня беларускія аддзелы кантралявалі найважнейшыя аб’екты Менска. Яны занялі арсенал на вуліцы Маскоўскай, Дом губернатара і гатэль «Еўропа». Менск, свабодны ад бальшавікоў, стаў месцам супрацьстаяння паміж дзеячамі Цэнтральнай Беларускай вайсковай рады і Польскай вайсковай арганізацыі, якую падтрымлівалі польскія аддзелы генерала Ю. Доўбара-Мусніцкага. Польскім камендантам горада быў прызначаны капітан Ігнацій Матушэўскі. Вечарам 19 лютага польскія аддзелы здабылі арсенал са зброяй на вуліцы Скобелеўскай, а каля апоўначы адабралі ў беларусаў склад зброі на вуліцы Маскоўскай. Хоць польска-беларускія адносіны станавіліся ўсё больш напружанымі, абодвум бакам удалося пазбегнуць сутычак, і шляхам паразумення Менск быў падзелены на дзве зоны: беларусы кантралявалі паўночна-заходнюю частку з плоіпчай Свабоды, а палякі — паўднёва-ўсходні сектар: вуліцы Бабруйскую, Паліцэйскую, Гандлёвую, Захар’еўскую, Петрапаўлаўскую, Верхнюю і Ніжнюю Ляхаўкі, Лібава-Роменскі вакзал44. Беларуская адміністрацыя горада вызначыла дэмаркацыйную лінію з польскай зонай уздоўж Койданаўскага тракту, вуліц Захар’еўскай і Маскоўскай, а таксама Гомельскага тракту. У ноч з 20 на 21 лютага польскія аддзелы занялі Аляксандраўскі вакзал, які знаходзіўся ў «беларускай зоне».
20 лютага беларускія аддзелы былі арганізаваныя ў I Менскі беларускі полк, камандаванне над ім атрымаў I. Рачкевіч, а конныя аддзелы ўзначалілі Нямкевіч і Мядзведзеў. На чале міліцыі стаў Фларыян Ждановіч46. Абурэнне беларускай камендатуры выклікала патрабаванне аб перадачы кантролю над парадкам у горадзе палякам да падыходу аддзелаў I Польскага корпуса і аб неабходнасці падпарадкавання ўсіх нацыянальных арганізацый генералу Ю. Доўбару-Мусніцкаму. Веларускае камандаванне крытычна паставілася да такога рашэння, выслаўшы запыт аб правамоцнасці дзеянняў. Па прычыне пагрозы з боку I Польскага корпуса беларускі камендант выклікаў беларускія аддзелы з Віцебска, а калі чаканая дапамога не падышла, выслаў чыгуначны састаў na IV армейскі корпус Румынскага фронту46. Аднак
43 Октябрь 1917 н судьбы полнтнческой оппознцнн. Ч. 2 / Ред. Н. Сташкевнч н др. Гомель, 1993. С. 93.
44 Езавітаў К. Беларуская Вайсковая Цэнтральная Рада // Крывіч. 1925. № 1. С. 91—92.
45 Тамсама. С. 92.
46 Latyszonek О. Bialoruskie formacje wojskowe... S. 72; Латышонак A. Жаўнеры
BHP... С. 60.
ні польскія, ні беларускія аддзелы не здолелі дайсці да Менска. Першымі раніцай 21 лютага 1918 г. у горад увайшлі немцы.
Ініцыятыва беларускіх вайскоўцаў пры пераняцці ўлады ў Менску была адной з першых удалых акцый беларускіх дзеячаў, хоць варта заўважыць, што адпор бальшавікоў не быў вельмі моцным. Беларускія дзеячы лічылі Менск галоўным палітычным цэнтрам Беларусі і разлічвалі размясціць тут сядзібу ўрада рэспублікі.
4.3 Дзейнасць беларусаў у віленскім асяродку
На пачатку XX ст. культурнае беларускае жыццё перанеслася з Менска ў Вільню, галоўным чынам з-за лепшых умоў для дзейнасці беларусаў. Вільня, былая сталіца ВКЛ, заўсёды была важным цэнтрам, у якім развівалася руская культура, і няма нічога дзіўнага ў тым, што яна прыцягвала беларусаў. Пасля 1905 г. у Вільні запанавала большая палітычная свабода, і таму сваю нацыянальную дзейнасць маглі развіваць тут менчукі, якія на віленскіх пагорках знайшлі прыдатны грунт і зацікаўленасць у сваёй працы сярод мясцовых беларусаў. У Вільню пераехалі браты Луцкевічы. У1906 г. тут выйшаў першы нумар «Нашай Нівы», які распачаў новы літаратурны перыяд («нашаніўскі»). Вільня ажно да пачатку вайны была цэнтрам беларускага культурнага і палітычнага жыцця, хоць і з’яўлялася адначасова важным цэнтрам польскай, яўрэйскай і літоўскай культуры, у якім узаемныя ўплывы перамешваліся вельмі глыбока. Калі б атрымаў поспех праект аўтаноміі гістарычнай Літвы, што ахоплівала Літву і Беларусь, то Вільня магла б стаць са згоды літоўцаў, беларусаў і палякаў сядзібай краёвага сойма. Аднак пасля Лютаўскай рэвалюцыі Менск, а не Вільня, стаў галоўным палітычным цэнтрам Беларусі. Яго значэнне акрэслілася, калі там пачалі арганізоўвацца беларускія палітычныя структуры.
Паход нямецкіх войскаў на ўсход меў вынікам аб’яднанне абедзвюх частак Беларусі, якія да гэтага часу былі падзеленыя лініяй нямецкарасійскага фронту, пад адзінай акупацыйнай уладай (акрамя самай усходняй часткі). Тым самым упершыню ад жніўня 1915 г. сталі магчымымі кантакты насельніцтва з абедзвюх частак краіны.
Пасля падпісання мірнай дамовы з бальшавікамі ў Берасці немцы пачалі змяняць адносіны да нерасійскіх народаў на акупаваных тэрыторыях. Іх усё большая ўпэўненасць у сабе, аднак, занепакоіла літоўцаў. Таму Тарыба, каб захаваць свае дасягненні, 11 снежня 1917 г., як ужо адзначалася, прыняла пастанову аб аднаўленні літоўскай дзяржавы са сталіцай у Вільні і разрыве сувязяў з іншымі дзяржавамі і нацыямі. Яна таксама звярнулася да нямецкага ўрада з просьбай аб дапамозе і ахове, a таксама дэкларавала жаданне заключыць з Германіяй саюз, рэалізаваны праз вайсковую, камунікацыйную, мытную і манетарную канвенцыю47. Такая лаяльная ў адносінах да Германіі пазіцыя сутыкнулася з адпорам унугры самой Тарыбы. Нежаданне яе прымаць павялічылася яшчэ больш,
47 Lossowski Р Litwa. Warszawa, 2001. S. 64, 66.
8 Зак. 326
калі выявілася, што, нягледзячы на запэўніванні немцаў у лаяльнасці, літоўская дэлегацыя не была запрошаная на мірную канферэнцыю ў Берасце. На кампраміс з Германіяй пагадзілася большасць членаў Тарыбы, толькі чатыры парламентарьгі ў знак пратэсту пакінулі яе шэрагі. Аднак гэтая іх пазіцыя паспрыяла прыняццю незалежніцкіх пазіцый, на карысць чаго склалася палітычная сітуацыя: зрыў перамоў у Берасці і страйкі ў Берліне. 16 лютага 1918 г. члены Тарыбы, ужо дамовіўшыся, адзінагалосна ўхвалілі дэкларацыю аб незалежнасці. У ёй гаварылася пра аднаўленне незалежнай Літвы на дэмакратычнай аснове, са сталіцай у Вільні, а таксама пра разрыў усіх сувязяў, якія ў мінулым злучалі Літву з іншымі нацыямі. Такім чынам, яшчэ раз быў дэклараваны адыход ад ідэі аднаўлення ВКЛ. Дэкларацыю трэба было разумець як адмову ад саюзаў не толькі з расійцамі і палякамі, але таксама і з беларусамі альбо немцамі. Апошнім, зрэшты, даволі абцякальна тлумачылася, што дэкларацыя ад 16 лютага 1918 г. засноўваецца на дэкларацыі ад 11 снежня 1917 г., а яе пастановы, што тычыліся адносін з Германіяй, застаюццаў сіле. Літоўская дэлегацыя старалася атрымаць аўдыенцыю ў канцлераў Берліне і натыфікаваць новы акт, але адказ на афіцыйны запыт выклікаў расчараванне. Імператарскі акт прызнання, атрыманы 23 сакавіка 1918 г., тычыўся акта ад 11 снежня і ў гэтым кантэксце пацвярджаў блізкія адносіны Германіі і Літвы. Адначасова нямецкія кіраўнічыя органы на акупацыйным абшары сталі праводзіць больш цвёрдую палітыку ў адносінах да Тарыбы і іншых нацыянальных прадстаўніцтваў, што жадалі пераняць уладу. Абвяшчэнне Літвой незалежнасці 16 лютага, змена палітычнай сітуацыі і адыход баЛьшавікоў вымусілі беларускіх нацыянальных дзеячаў таксама прадпрымаць пэўныя крокі.
Віленская Беларуская рада (ВБР), якая каардынавала дзейнасць беларускіх арганізацый на тэрыторыі нямецкай акупацыі, хутка адрэагавала на вестку аб перамяшчэнні нямецкай арміі на ўсход. 3 прычыны падзення расійскага кіравання і адыходу бальшавікоў падавалася, што наступаючыя без адпору немцы будуць доўга раздаваць карты ў гэтай частцы Еўропы. Пасля заняцця нямецкім войскам новых тэрыторый цэнтральнай Беларусі ВБР мусіла адкрыць новы раздзел у беларуска-нямецкіх адносінах. Яшчэ 18 лютага 1918 г., г. зн. у той дзень, калі распачалося наступленне немцаў, сябры ВБР прынялі рэзалюцыю аб неабходнасці аб’яднання абедзвюх частак Беларусі, якія трапілі пад нямецкую адміністрацыю. Пры гэтым крытыкавалася ранейшая расійская ўлада, асабліва запозненае ўтварэнне беларускіх фармаванняў у складзе расійскай арміі, з-за чаго Беларусь апынулася ў небяспецы.
Пазіцыя бальшавіцкай дэлегацыі на канферэнцыі ў Берасці стала прычынай узрастання недаверу да ўрада У. Леніна. Асабліва негатыўную рэакцыю выклікала недапушчэнне на перамовы беларускай дэлегацыі. Усё болып выразным для беларускіх нацыянальных дзеячаў станавілася тое, што балыпавіцкі ўрад трактуе Беларусь як частку Расіі, а беларусаў не ўспрымае ў якасці асобнага народа. Лозунг самавызначэння народаў
аказаўся ў гэтым выпадку папулісцкай фразай, бо на рэальную падтрымку незалежнасці Беларусі з боку ўрада У. Леніна нельга было разлічваць.
Пашырэнне нямецкай акупацьгі на ўсход прынесла беларусам новыя магчымасці, а прыклад Украіны надаваў адвагі, Перадусім, аднак, пачаць рашучыя крокі беларускіх дзеячаў вымусіла нечаканае для іх рашэнне Тарыбы. Абвяшчэнне незалежнасці Літвы 16 лютага 1918 г. наносілаўдар па канцэпцыі беларуска-літоўскай дзяржавы, прынятай на студзеньскай Беларускай канферэнцыі ў Вільні. Гэта быў крок супраць прапагандаванай Луцкевічамі (і іншымі краёўцамі) ідэі аднаўлення ВКЛ, таму кіраваная імі ВБР напачатку не падтрымала паўторнага абвяшчэння незалежнасці Літвы. Такім чынам ВБР жадала таксама падкрэсліць той факт, што Акт 16 лютага быў абвеіпчаны Тарыбай без яе ўдзелу. ВБР лічыла сябе органам, роўным з Тарыбай на тэрыторыі гістарычнай Літвы, і жадала несці адказнасць за рашэнні, звязаныя з яе абшарам і будучыняй. Віленская Беларуская рада адмаўляла Тарыбе ў праве заключэння дамоў ад імя гісгарычнай Літвы, пакуль ёю не будзе прызнаны прадстаўнічы орган беларусаў і іншых нацыянальнасцей, што пражывалі на гэтых тэрыторыях. Адначасова пад уплывам узніклай сітуацьгі ВБР выказалася за пабудову незалежнай беларускай дзяржавы і выступіла з пратэстам супраць далучэння да літоўскай дзяржавы земляў, населеных беларусамі. 18 лютага 1918 г. ВБР прыняла рэзалюцыю аб разрыве сувязяў паміж Беларуссю і Расіяй.
Незалежна ад гэтага ўжо ў сакавіку 1918 г. сябры ВБР накіравалі канцлеру Германіі ліст, у якім дзякавалі за прызнанне незалежнасці Літвы. Варта падкрэсліць, што ў рашэнні Германіі кіраўнікі ВБР хацелі бачыць першы крок у кірунку аднаўлення ВКЛ і паўстання дуалістычнай беларуска-літоўскай дзяржавы. Разлічвалі яны таксама на тое, што Германія прыме падобнае рашэнне і ў адносінах да Беларусі. Ад нямецкага ўрада яны дамагаліся таксама аб’яднання ў адно цэлае беларускіх земляў, падзеленых Берасцейскім трактатам48. Адказ з Берліна на ліст ВБР не прыйшоў, толькі доктар Кюглер, кіраўнік нацыянальнай палітыкі ў акрузе Літва, заспакойваў сяброў беларускага прадстаўніцтва (хоць, мабыць, няіпчыра), што пытанне стварэння беларускай «сялянскай дзяржавы» сур’ёзна разглядаецца і хутка будуць прынятыя рашэнні па гэтай справе49.
4.4 Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі
Разам з адыходам бальшавікоў пачалі праяўляць актыўнасць беларусы Менска — выйшаў з падполля Выканкам Усебеларускага з’езда. Ён абвясціў сябе найвышэйшым органам улады на Беларусі — беларускім краёвым прадстаўніцтвам. 3 яго складу быў выдзелены
48 АБНР. Т. 1. Кн. 1. С. 51 (0098. Ліст Віленскай Веларускай Рады (Вільня) Рэйхсканцлеру Нямеччыны (Бэрлін) за ??.0?.1918).
49 Собственноручные показання А. й. Луцкевнча... С. 195 (2-е выд. — с. 233).
першы беларускі ўрад — Народны Сакратарыят Беларусі, які ўзначаліў вельмі малады Язэп Варонка, народжаны ў 1891 г. у Сакольскім павеце Гарадзенскай губерні, дзеяч БСГ. Ён адвучыўся некалькі семестраў на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта, аднак з-за немагчымасці аплачваць навучанне быў адлічаны з вучобы і да пачатку вайны падпрацоўваў публікацыямі ў пецярбургскіх газетах. Падчас вайны, ажно да снежня 1917 г., Я. Варонка быў сябрам БТДАВ у Петраградзе. У чэрвені стаў сябрам прэзідыума БСГ. Па прычыне таго, што сярод беларускіх актывістаў было няіпмат юрыстаў, Я. Варонку даверылі кіраванне юрыдычнымі пытаннямі Вялікай Беларускай Рады. У верасні 1917 г. ён браў удзел ва Усерасійскай Дэмакратычнай нарадзе ў Пецярбургу, а праз некалькі месяцаў стаў дэлегатам ад Беларускага выканаўчага камітэта Петраградскага гарнізона на I Усебеларускім з’ездзе. Хоць пазней ён прыпісваў сабе ініцыятыву фарсіравання незалежніцкай праграмы, але падчас I Усебеларускага з’езда ў снежні 1917 г., і гэта варта падкрэсліць, лозунгі аб незалежнасці Беларусі з трыбун не гучалі50. Першай асобай, якая ўголас выказалася за незалежнасць Беларусі, быў, як ужо адзначалася, Вацлаў Ластоўскі.
21 лютага 1918 г. Выканкам Рады з’езда выдаў Першую Устаўную грамату. Яна ўтрымлівала заклік да беларускага народа, каб перад пагрозай нямецкай акупацыі ён узяў у свае рукі ўладу над краем і паклапаціўся ііра сваю будучыню. Неабходнасць узяцця ўлады беларускім народам абгрунтоўвалася яго правам на самавызначэнне. У гэтым кароткім дакуменце шмат месца прысвячалася таксама іншым нацыям, што насялялі Беларусь. Ім гарантавалася права на нацыянальнаперсанальную аўтаномію, якая прадугледжвала выкарыстанне роднай мовы, свабоду веравызнання і палітычнай дзейнасці, аднак не давала магчымасці стварэння ў дзяржаве аўтаномных тэрыторый. Хоць не ўдакладнялася, якія менавіта нацыянальныя меншасці маюцца на ўвазе, варта меркаваць, што гэта тычылася яўрэяў, палякаў і, магчыма, расійцаў. Іх прадстаўнікі, але толькі тыя, што паходзілі з колаў рэвалюцыйных дэмакратаў, павінны былі ўвайсці ў склад Выканкама Рады Усебеларускага з’езда. Сканструяваны такім чынам камітэт абвяшчаў сябе часовай уладай на Беларусі ажно да моманту склікання Усебеларускага Устаноўчага сходу, які мусіў быць абраны шляхам усеаіульных, прамых, роўных, таемных і прапарцыйных выбараў. Выбарчае права мусіла быць нададзена ўсім жыхарам Беларусі з улікам іх узросту без увагі на нацыянальнасць, рэлігію і пол. Тым самым адмаўляліся ад курыяльных выбараў і ад абмежаванняў, што вынікалі з маёмаснага цэнзу. Выбарчае права надавалася тым, хто дагэтуль быў яго пазбаўлены: жанчынам, беднаму яўрэйскаму і сялянскаму насельніцтву51. Аўтары I Граматы ніводным
50 Рудовіч С. Варонка Язэп Н ЭГБ. Т. 2. С. 223—224; Собственноручные показання А. й. Луцкевнча... С. 195 (2-е выд. — с. 233—234).
51 На тэрыторыі Беларусі з усходняга боку расійска-германскага фронту пералічаныя катэгорьгі насельніцтва атрымалі выбарчыя правы паводле названых дэмакратычных прынцыпаў ужо ў 1917 г. — пры Часовым урадзе Расіі (Заўв. рэд.).
словам не згадалі ні пра дзяржаўную незалежнасць, ні пра аўтаномію Беларусі. Увага акцэнтавалася на сацыяльных пытаннях, а галоўнай мэтай прызнавалася абарона і рэалізацыя здабыткаў рэвалюцыі52.
3 абвяшчэннем I Устаўной граматы Народны Сакратарыят Беларусі як часовую ўладу падтрымала Менская гарадская дума. Яна нефармальна выконвала функцыі рэпрэзентацыі краю, будучы стала дзеючай структурай самакіравання. Яе члены пры гэтым выказалі перакананне, што дэмакратычны лад, які будзе ўведзены на Беларусі, гарантуе ўсе правы і магчымасці вольнага развіцця ўсім нацыям, што насяляюць Беларусь «у цесным саюзе з дэмакратычнай Расіяй»53. Гэта была завуаляваная перасцярога, што ад моманту першых крокаў у бок незалежнасці Беларусі Менская гарадская дума адмовіцца ад падтрымкі.
Напачатку Народны Сакратарыят складаўся з дванаццаці сакратароў і двух самастойных упаўнаважаных. Пяць пасад занялі сябры ЦБВР: П. Крачэўскі, I. Серада, Т. Грыб, К. Езавітаў. Тры апошнія былі сябрамі БСГ. Я. Бялевіч узначаліў Народны Сакратарыят юстыцыі, Я. Серада — Народны Сакратарыя