Беларускі фальклор  Алесь Лозка

Беларускі фальклор

Алесь Лозка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 160с.
Мінск 2017
33.82 МБ

Алесь Лозка
БЕЛАРУСКІ ФАЛЬКЛОР
Беларускі фальклор
БЕЛАРУСКІ ФАЛЬКЛОР
Мінск
Выдавец Зміцер Колас 2017
УДК 398
ББК 82.3(4Бен)
Л72
Рэцэнзент:
У. А. Васілевіч, кандыдат філалагічных навук
Лозка, А.
Л72 Беларускі фальклор / АлесьЛозка. — Мінск:ЗміцерКолас,2017.— 160c.
ISBN 978-985-7164-69-1.
Выданне ў сістэматызаваным выглядзе падае асноўныя звесткі пра беларускі фальклор, яго жанры і віды (замовы, народны каляндар, каляндарна-абрадавую, сямейна-абрадавую і пазаабрадавую творчасць, празаічны, дзіцячы, тэатральны і матэматычны фальклор), што фрагментарна вывучаецца на занятках літаратуры, гісторыі, музыкі.
Адрасуецца вучням і студэнтам, настаўнікам і выкладчыкам адукацыйных устаноў, усім, хто цікавіцца народнай творчасцю.
УДК 398
ББК 82.3(4Бен)
ISBN 978-985-7164-69-1 © Лозка А. Ю.,, 2017
© Афармленне. Выдавец Зміцер Колас,
2017.
УВОДЗІНЫ
Пра этнаграфію і фальклор у сусветнай літаратуры склалася справядлівая думка як пра рамантычныя, прыгодніцкія і гуманістычныя дысцыпліны і захапленні чалавека. Ды і ўсталёўваліся яны пераважна на адным энтузіязме, адданасці любімай справе. Гэта пазней з’явілася заваёўніцка-эканамічная зацікаўленасць у выкарыстанні ведаў пра іншыя народы, адкрытыя землі, танныя некранутыя багацці. У памяці ўсплываюць аўстралійскія прыгоды Міклуха-Маклая, абаронцы і заваёўнікі індзейцаў, іншых народаў, рабінзанада паводле Дэфо і Маўра, фантастычная зямля Саннікава, пазнавальна-выхаваўчы і рамантычна-прыгодніцкі фалькларызм Караткевіча і сучасны сцэнічны фалькларызм, антрапалагічныя фільмы і нацыянальнае адраджэнне...
Фалькларыстыка як навука аб фальклоры (з англ. folklore народныя веды, народная мудрасць) напачатку развівалася неаддзельна ад этнаграфіі (апісанне плямёнаў, этнасаў). Гэта потым яна вылучылася ў асобную навуку ў літаратуразнаўстве, а этналогія стала гістарычнай дысцыплінай, што вывучае народы, іх побыт і культурныя традыцыі.
Фальклор разглядаецца як асноўны сродак народнай педагогікі, сродак навучання і выхавання, развіцця мастацкіх здольнасцей не толькі нашых продкаў, але падаецца як дапаможнік сучаснаму беларусу. Упершыню ўключаюцца ў адукацыйны працэс матэрыялы па народнаму календару і матэматычнаму фальклору, этнапедагогіцы, больш увагі надаецца фальклорнаму тэатру і народным гульням.
Беларускі фальклор да сучаснага чалавека прыходзіць ужо не толькі праз вусную перадачу, але і праз пісьмовыя формы, што мае вялікае значэнне ў выхаванні і навучанні дзяцей.
У гэтай кнізе прадстаўлены матэрыялы, якія спатрэбяцца школьніку на ўроках беларускай літаратуры, мовы, гісторыі, матэматыкі, музыкі, на паглыбленых факультатыўных занятках, у спецыяльных гуртках; студэнту, які вывучае вусную народную творчасць, фалькларыстыку, этнаграфію.
Узоры вусна-паэтычнай народнай спадчыны, пададзеныя ў выданні, запісаны пераважна самымі школьнікамі, студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка падчас фальклорных практык, а таксама аўтарам-складальнікам. Нямала такіх запісаў зроблена на Палессі, асабліва Лунінеччыне (Брэсцкая вобласць) і Лельчыччыне (Гомельская вобласць), дзе яшчэ добра захаваўся фальклор ва ўсім сваім багацці і харастве.
Народныя творы мы тут падаём на мясцовай гаворцы, адпаведным дыялекце, як і патрабуе методыка іх запісаў. Асобныя тэксты (напрыклад, рэпертуар для заняткаў з батлейкай) прадстаўлены ў спецыяльна адаптаваным выглядзе дзеля больш зручнага іх выкарыстання ў выхаваўчай, мастацка-творчай дзейнасці.
Выданне ілюстравана фотаздымкамі з архіва аўтара-складальніка, а таксама некаторымі палескімі здымкамі, зробленымі ў 1934-1937 гг. польскім этнолагам-славістам Юзафам Абрэмбскім.
АСНОУНЫЯ ПАНЯЦЦІ
Кожная навука валодае сваімі паняццямі, мае свой пэўны тэрміналагічны склад, які вылучае яе сярод іншых, дапамагае ўпарадкаваць і зразумець асноўныя ўмоўнасці і азначэнні. He з’яўляецца выняткам і фалькларыстыка навука пра народную творчасць. Разгледзім далей коратка розныя паняцці.
Народная творчасць. Гэта паняцце больш шырокае, якое абазначае сукупнасць мастацкіх твораў розных відаў і жанраў, што зарадзіліся ў народзе і шліфаваліся многімі пакаленнямі ў штодзённым побыце; народная творчасць складае падмурак нацыянальнай культуры, якая фарміруе як нацыянальную свядомасць, так і прафесійнае мастацтва.
Яна аб’ядноўвае розныя віды мастацкай народнай творчасці: паэтычныя, празаічныя, музычныя, харэаграфічныя, драматычныя, дэкаратыўнапрыкладныя і інш. Усе яны выяўляюць наступныя характэрныя рысы: калектыўнасць (своеасаблівая сутворчасць на аснове традыцый), якая не выключае выяўлення індывідуальнага пачатку; варыятыўнасць (вар’іраванне сюжэтаў, матываў, вобразаў і г. д.); версійнасць (змяненне відаў варыянтаў).
Вусная народная творчасць (слоўная, вуснапаэтычная; народная славеснасць; фальклор) гэта сукупнасць родаў і відаў слоўнага фальклору.
Паэтычная народная творчасць гэта творчасць, якая ў вузкім значэнні адносіцца да вершаваных формаў вуснай творчасці, і (у шырокім значэнні) да часткі славеснага фальклору, для якога характэрны пераважна мастацкія якасці (казкі, загадкі, прыказкі, замовы і г. д.).
Фальклор адносіцца да згаданых паняццяў, але патрабуе больш канкрэтнага разумення. У перакладзе з англійскай мовы, з якой ён перайшоў да нас,folklore азначае народныя веды, народную мудрасць. Гэты тэрмін стаў міжнародным для абазначэння народнай культуры. Ен быў прапанаваны археолагам Уільямам Джонам Томсанам у 1846 г. у адным з яго артыкулаў.
У еўрапейскай літаратуры дагэтуль ды і пасля функцыянавалі розныя паняцці тыпу «простанародная старына», «простанародныя старажытнасці», «народныя традыцыі», «народная творчасць», «народныя песні» і інш. У нейкай ступені гэтым паняццям у розных краінах адпавядалі наступныя тэрміны: Volkskunde, Volkschauspiel, Volkslieder (Нямеччына), folksviser (Швецыя), canti popolari (Італія), nepdalok (Вугоршчына).
Паняцце тэрміна «фальклор» з цягам часу змянялася. У яго то дадаваліся, то выключаліся віды народнай культуры. У 1879 г. англійскае Фальклорнае таварыства ўпершыню зрабіла спробу афіцыйнай рэгламентацыі паняцця. У славянскія мовы тэрмін трапляе ў 1880— 90-х гадах. У навуках розных краін існуюць розныя ўяўленні пра фальклор, як «рэліктах» першабытнай культуры і больш шырокага іўніверсальнага паняцця «народныя веды». Таму ў практыцы міжнародных канферэнцый рэкамендавана ўніфікаванае вызначэнне тэрміна. Пасяджэнне пры ЮНЕСКА ў Парыжы 1985 г. прыняло наступнае азначэнне: «Фальклор (у больш шырокім сэнсе частка традыцыйнай народнай культуры) гэта калектыўная і заснаваная на традыцыях творчасць груп або індывідуумаў, якая вызначаецца надзеямі і спадзяваннямі грамадства і з’яўляецца адэкватным выяўленнем іх культурнай і сацыяльнай самабытнасці; фалыслорныя ўзоры і каштоўнасці перадаюцца вусна, шляхам імітацыі і іншымі спосабамі. Яго формы ўключаюць мову, вусную літаратуру, музыку, танцы, гульні, міфалогію, абрады, звычаі, рамёствы, архітэктуру і іншыя віды мастацкай творчасці».
У сувязі з тым, што на сучасным этапе развіцця народнай культуры, акрамя традыцыйных (аўтэнтычных) яе носьбітаў (звычайна пажылых вясковых людзей), з’яўляюцца шырокія групы аматараў (не аўтэнтычных), асабліва з навучэнцкай моладзі, што вывучаюць традыцыйную спадчыну ў розных адукацыйных установах і выконваюць яе на сцэне, ёсць неабходнасць у дыферэнцыяцыі яе. У сучаснай навуцы адрозніваюць аўтэнтычны фальклор ад неаўтэнтычнага. Пад першым разумеюць сапраўдны фальклор у сваёй спрадвечнай сутнасці і натуральным бытаванні. Ен таксама характарызуецца прыналежнасцю да канкрэтнай мясцовасці з адпаведным захаваннсм усіх спецыфічных рэгіянальных рыс, устойлівым жанравым складам, рэпертуарам, стылем, выканаўчай манерай, часам выканання і г. д. Народная творчасць, вырва8
ная са свайго традыцыйнага асяродку і перанесеная на сцэну ці іншую этнічную глебу, якая зведала пэўную апрацоўку, пераходзіць у іншую якасць, не аўтэнтычную.
У навуцы ў адносінах да фальклору ўжываюцца самыя разнастайныя словазлучэнні: беларускі, славянскі, мастацкі, рэлігійны, юрыдычны, ваенны, партызанскі, кірмашовы, дзіцячы, слоўны, песенны, музычны, абрадавы, гульнявы, харэаграфічны, эратычны, матэматычны, экалагічны, медыцынскі, выяўленчы а таксама фальклорны тэатр і г. д. Выкарыстанне азначэння «народны» побач з тэрмінам з’яўляецца памылкай, бо ў самым паняцці «фальклор» яно ўжо закладзенае (народная мудрасць, народныя веды) і падобная таўталагічнасць не апраўдана.
Асаблівасці фальклору і тэрміны, звязаныя з імі. Вусная народная творчасць блізкая да мастацкай літаратуры, адрозніваецца ад яе сваімі спецыфічнымі рысамі.
Калектыўнасць адна з іх. Пад ім разумеецца калектыўны пачатак складання твора ў старажытнасці і наступная калектыўная апрацоўка яго (змяненне, скарачэнне і дапаўненне, перайманне і запазычанне, шліфаванне і інш.).
Важнай адметнасцю з’яўляецца і вуснасць. У адрозненне ад кніжнасці вусны характар бытавання мастацкага твора прадугледжвае вусную перадачу яго з пакалення ў пакаленне і з узнікненнем шматлікіх варыянтаў.
Народнасць фальклору выяўляецца ў адлюстраванні светапогляду, думак, пачуццяў, настрояў і мараў яго стваральніка, народа.
Паняцце традыцыйнасці абазначае паўторнасць усіх найважнейшых асаблівасцяў і складовых частак фальклорнага твора. Яно тлумачыцца наяўнасцю ўстойлівага набору персанажаў, сюжэтных хадоў, стылістычных асаблівасцяў.
Фальклорная традыцыя гэта характэрныя для народнай творчасці формы і спосабы мастацкага адлюстравання рэчаіснасці, якія гістарычна склаліся, сталі нормаю, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Яна вызначаецца адноснай устойлівасцю і межамі адпаведных зменаў.
У сувязі з апошнімі тэрмінамі існуе паняцце традыцыйная народная культура, якую зусім умоўна падзяляюць на матэрыяльную і духоўную.
Пад матэрыяльнай культурай маюць на ўвазе сукупнасць матэрыяльных каштоўнасцяў і жыццёвых даброт, створаных народам. Гэта розныя пабудовы, прылады працы, транспартныя сродкі, ежа, адзенне, іншыя побытавыя рэчы, прадметы мастацтва і г. д. А вось сукупнасць духоўных каштоўнасцяў і дасягненняў адносяць да духоўнай культуры (розныя веды, навыкі, звычаі, абрады, мову, самасвядомасць, рэлігію, мараль, права і да т. п.).
Звычаі і традыцыі. Яны бываюць станоўчымі і адмоўнымі (састарэлымі). Звычай, як стэрэатыпны спосаб паводзін, у адпаведнасці з традыцыяй, што склаўся ў пэўным грамадстве, перадаецца з пакалення ў пакаленне як носьбіт вопыту, вытворчых навыкаў, форм паводзін, жыццёвага ўкладу. Такую ж ролю выконваюць і абрады.
Абрад сукупнасць усталяваных дзеянняў, якімі суправаджаецца выкананне рэлігійных рытуалаў або бытавых традыцый. Абрады бываюць каляндарныя (калядавання, ваджэння казы, юраўскія інш.), сямейныя (радзінныя, вясельныя, пахавальныя, памінальныя), царкоўныя (вянчанне, хрышчэнне і інш.); утрымліваюць элементы песеннага, харэаграфічнага, тэатральна-гульнявога і дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва.
Святы. Народныя святы сукупнасць традыцыйных звычаяў, абрадаў, гульняў, танцаў, вольныя ад працы дні, што развіліся са старажытных ігрышчаў. У сваім развіцці яны спазналі змены, якія адбываліся пад уплывам ладу жыцця адпаведнай эпохі.
Найболып са старажытных вядома купальскае свята-ігрышча, прымеркаванае да летняга сонцастаяння, пара якога ў тэхнічных адносінах прасцей вызначалася чалавекам. Святамі былі і наступныя тры кропкі сонцазваротаў і некаторыя інш. 3 прыходам хрысціянства адбываецца перагляд гадавога святочнага кола. Асноўнае язычніцкае ігрышча паддаецца асабліваму ганенню і адносіццаўразрад «паганскіх», «бясоўскіх». Тры кропкі сонцастаянняў (ці блізкія да іх дні) атрымліваюць хрысціянскія назвы, як і шмат якія іншыя дні. Пад уздзеяннем дзвюх культур (язычніцкай і хрысціянскай) атрымліваюць асэнсаванне новыя сінтэзаваныя святы народнага календара. Існуюць міжнародныя, нацыянальныя, рэгіянальньія, лакальныя ці кропкавыя (адной вёскі) асаблівасці святкаванняў. Цяпер афіцыйныя святы вызначаюцца адпаведнымі рашэннямі ўрадаў дзяржаў.
Народны каляндар фіксуе памяць пра старыя святы ў выглядзе забарон («На Благавешчанне дзеўка косу не пляце, птушка гнязда не ўе», «У Барысаў дзень нельга працаваць на конях, бо такі ўстаноў дзяды зрабілі»). Святкавалі перуновыя дні, не працавалі, «каб град не зьбіваў», «каб гром не біў».
Некаторыя святы пераходзілі ў разрад прысвяткаў малых, менш значных святкаванняў у гонар гістарычнай, духоўнай асобы, некаторых падзей, працоўны дзень. «Еўдокы это е тожэ прысьято. Кажуць, кто сьвяткуе Еўдокы, у того голы бокы» (Пінскі раён). Збор нядзеля першага тыдня пасля Масленіцы, зборы селяніна ў поле.
Паняцці свята і прысвятка ў царкоўным і народным календарах не заўсёды супадаюць.
ФАЛЬКЛОР
ЯК СРОДАК НАРОДНАЙ ПЕДАГОГІКІ
Разуменне аб фальклоры не будзе поўным, калі мы не ўсвядомім яго значэнне ў жыцці нашага народа; тое, што ён быў сродкам навучання і выхавання, першай «кнігай», менавіта вуснай, з якой бралі ў дзяцінстве першасныя веды нашы далёкія продкі, тады, калі яшчэ не было школ, а калі пазней яны і з’явіліся, то далёка не ўсе маглі іх наведваць, асабліва ў вёсцы.
Беларускі фальклор гэта культура нашых продкаў, якая фарміравала нацыянальную свядомасць беларусаў, развівала іх мастацкія здольнасці ў час адпачынку і пры выкананні некаторых работ (напрыклад, жніва), выконвала юрыдычную функцыю (напрыклад, пры дапамозе сямейных абрадаў, вяселля замацоўвала права стварэння новай сям’і, радзін надавала статус чальца роду, сям’і нованароджанаму). Пазней права шлюбавання паралельна з вясельнай традыцыяй перайшло на рытуал царкоўнага вянчання, а пасля на дзяржаўныя органы рэгістрацыі шлюбу з выдачай адпаведнага пасведчання. У сучасным разуменні бытаванне вуснай народнай творчасці выконвала ролю радыё, тэлевізара, канцэртнай сцэны, а таксама школы, мастацка-адукацыйнай установы.
Вось гэтак праз казкі, паданні, легенды, загадкі, песні, лічылкі, прыкметы, прыказкі і іншыя жанры народнай творчасці, якія можна было пачуць з вуснаў старэйшых, дзіця выхоўвалася ў любові да працы, зямлі, бацькаўшчыны, набывала пачуцці павагі да старэйшых, вучылася дабрыні, справядлівасці, маральнасці, этыкету, навучалася роднай мове, пачаткам матэматыкі, дасціпнасці, убірала ў сябе розныя традыцыйныя веды пра сямейныя рамёствы, жывёлагадоўлю, земляробства, каляндар, прыроду, пра асновы бяспекі, метэаралогіі, касмалогіі і інш., удзельнічаючы ў народных гульнях і святах, развівала фізічныя і мастацкія здольнасці.
Галіну педагагічнай навукі, якая вывучае гістарычнае развіццё досведу народа ў перадачы традыцыйных ведаў, уменняў і навыкаў ад пакалення да пакалення, а таксама асаблівасці, сродкі, спосабы і метады народнай сістэмы выхавання, называюць народнай педагогікай, этнапедагогікай.
Існуе асобнае знешняе і ўнутранае падабенства паміж народнай і навуковай педагогікай. Узроставы падзел у першай мае тры перыяды: ад нараджэння да шасці-васьмі гадоў (блазнюкі, маленства), ад шасці-васьмі да чатырнаццаці (падлеткі, дзяцінства, пастухоўства), ад чатырнаццаці да шаснаццаці дваццаці аднаго года (юнацтва). У народнай педагогікі вылучаецца сямейны і пазасямейны падзелы, у якіх ёсць свае нянькі, выхавацелі і настаўнікі, што занятыя ў народных «школах» і «ўніверсітэтах». Гэта ўсё наглядна ўяўляецца з наступнай табліцы:
Сямейнае і пазасямейнае выхаванне
Выхавацелі і настаўнікі
«Дысцыпліны», выхаваўчыя і навучальныя накірункі
Узроставы перыяд
с я м е й н a е
Маці (найперш)
Родная мова і выхаванне, для дзяўчынак дамаводства(кухарства, рукадзелле, агародніцтва...)
Блазнюкі, падлеткі

Бацька
Мараль, для хлопчыкаў працоўнае навучанне
Пераважна падлеткі

Бабуля і дзядуля
Дападлеткавае выхаванне, вусная літаратура і гісторыя
Блазнюкі, падлеткі

Старэйшыя дзеці
Дападлеткавае выхаванне, гульні
Блазнюкі
Пазасямейнае выхаванне і навучанне
Хросныя
Аўтарытэт, дапамога, падарункі
Ад нараджэння да вяселля

Бабкапавітуха
Патранаж, лячэнне, падарункі
Блазнюкі, падлеткі

Скамарохі, народ
Эстэтычнае выхаванне і навучанне праз абрады, святы, звычаі
Падлеткі

Дарэктар
Навучанне грамаце
Падлеткі
У пададзенай табліцы паказаны асноўныя паняцці, дзе традыцыя «дарэктарства» навучанне грамаце наёмным чалавекам, апаэтызаваная ў паэме «Новая зямля» ужо знаходзіцца на стадыі пераходу ад народнай педагогікі да прафесійнай, навуковай.
Фальклор і цяпер мае вялікае значэнне ў адукацыі, таму яго розныя жанры вывучаюцца ў сучаснай школе, асабліва на занятках літаратуры і музыкі.
Праз якія сродкі дзеці набывалі першасныя матэматычныя веды і фарміруюць лагічнае мысленне, можна даведацца з раздзела «Матэматычны фальклор».
У мастацкай літаратуры адлюстраваны цікавыя нацыянальныя звычаі, спосабы і прыёмы народнай педагогікі. Маюцца асобныя звесткі пра традыцыйныя звычаі набыцця сакрэтпных рамесніцкіх навыкаў, што перадаваліся ў сям’і, таямнічага вядзьмарства і чараўніцтва, як асноў медыцынскіх ведаў, метады вышкалення (выхавання і навучання), такіх як праца і гульня, прывучванне і праклён, назі-
ранне і выпрабаванне, ушчуванне і «трапкач»', або папруга, блаславенне і супрадкі (у сучаснай педагогіцы не ўсе даўнейшыя метады выкарыстоўваюцца).
Цікавы нацыянальнызвычай «талака», добраразвітыўнашым краі, выкарыстоўваўся як спосаб выхавання і навучання традыцыйным ведам. Талокі склікаліся дзеля пільнай грамадскай дапамогі, за ўдзел у якіх не расплачваліся гаспадары матэрыяльна, абыходзіліся толькі частаваннем. У народзе гавораць: «Як не пойдзеш на талаку, то я цябе за лоб павалаку». Яны праводзіліся ў любую пару года: будаўніцтва хаты; рамонт дарогі, моста, грэблі; капанне калодзежа; супрадкі (калектыўнае пра-
1 Трапкач звычайна самаробная тканіна з кутасамі бытавога прызначэння (насцілка на хлебную дзяжу і інш.), якую часам выкарыстоўвалі бацькі для пакарання дзяцей.
Талака. Будаўніцтва хаты.
Аўтар самадзейны мастак Мікалай Тарасюк (Пружанскір-н).
дзенне); вываз гною на палеткі; сенакос; малацьба (жыта, каноплі, грэчка); «мяцце» проса; уборка ўраджаю і інш.
Асаблівыя традыцыі склаліся пры выкананні жніўных талок,
дзе сфарміравалася святочна-працоўная абраднасць і багатая паэтычная
творчасць. Пры выкананні асобных талок дарослымі супольна з дзецьмі адбывалася перадача традыцыйных ведаў, вышкаленне і набыццё
спецыяльных працоўных навыкаў і ўменняў, выхаванне станоўчых адносін да працоўнай дзейнасці, грамадскаму чыну, гатоўнасці да бескарыслі-
вай дапамогі суседзям.
Уладзімір Караткевіч у рамане «Каласы пад сярпом тваім» распавядае пра звычай «дзядзькавання», які быў пашыраны ў XVI-XVIII стагоддзях, калі заможныя шляхцічы аддавалі ў простыя сялянскія сем’і на
выхаванне сваіх дзяцсй.
У розных творах апісаны звычаі пастушаства, леснікоўства, беларускай рабінзанады\ калі дзеці былі пастаўлены ў жорсткія ўмовы выжывання, без апекі бацькоў, самі набывалі неабходныя жыццёвыя навыкі. Затым гэтая методыка была развіта ў міжнародным і нацыянальным скаўтынгу\ дзіцячым руху фарміравання асобы.
1 Рабінзанада паходзіць ад авантурна-прыгодніцкага рамана «Рабінзон Круза» (1719 г.) англійскага пісьменніка Даніэля Дэфо. Беларускую рабінзанаду ярка ўвасобіў Янка Маўр у дзіцячай аповесці «Палескія рабінзоны» (1930 г.).
2 Скаўтынг (ад англ. scout разведчык, даследчык прыроды) метад дзіцячага руху, які ўвёў англійскі генсрал-маёр, лорд Роберт Бадэн Пауэл, надрукаваўшы ў 1908 г. кнігу «Scouting for Boys», выхаванне ў якім засноўваецца на працы з дзецьмі ў малых групах у цеснай лучнасці з прыродай і шляхам стварэння гульнёвых сітуацый. У савецкі перыяд метад трансфармаваўся ў піянерыю. Пра нацыянальны скаўтынг апісваецца ў нашай кнізс «Беларускі скаўтынг» (1997 г.).
Дзеля перадачы працоўных традыцый і маральнага выхавання чалавека выкарыстоўваліся розныя метады. Даследчыкі (Г. Арлова і інш.) вылучаюць наступныя метады народнай педагогікі:
Метад
Кароткая характарыстыка, прыказкі
Праца
Перадача ведаў праз працоўную дзейнасць. «Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца»
Прыклад і аўтарытэт
Даюць фальклорныя героі і людзі з асяроддзя
Гульня
Набыццё першасных жыццёвых навыкаў
Унушэнне
Вербальнае (слоўнае) уздзеянне праз фальклор і тлумачэнне дарослых
Перакананне
«Куляю пацэліш у аднаго, у двух, а трапным словам у тысячу»
Парада і блаславенне
Павучальная падказка, пажаданне поспеху. « Адна галава добра, а дзве лепш», «I людзей пытай і свой розум май», «Будзь багаты, як зямля»
Прывучванне
Выпрацоўка звычак і ўменняў
Практыкаванне
« Да ўсяго трэба практыка», « Дзіця, не ўпаўшы, не вырасце»
Расповед і гутарка
«Не біце вяроўкамі, навучайце гаворкамі»
Назіранне
Назіранне за працай, навакольным светам. «Каб не спатыкацца, трэба пад ногі прыглядацца», «Збоку слухай і на вус матай»
Выпрабаванне
Выпрабаванне ў працы, жыцці, гульнях і забавах. « Перш правер, а потым вер», «Не вер вачам вазьмі ды памацай»
Спаборніцтва
Спаборніцтва з аднагодкамі і дарослымі
Грамадская думка, пахвала
«Што грамада скажа і пан не дапаможа», «Людская пахвала, што марская хваля»
Прысяга
Урачыстае абяцанне, запэўніванне ў чымсьці вымагае вялікую маральную адказнасць. «Хто многа абяцае рэдка слова трымае»
Заахвочванне
« Дзякую вам за хлеб, за соль, за боршч і кашу да за дабрату вашу»
Асуджэнне
«Было рамясло, ды хлебам прарасло», «Варонаю не будзь, то і сарока не падвядзе»
Нараканне і пакаранне
«Не крычы, а лепей навучы». «Не слухае ківа, паслухае кія», «За памылку б’юць па затылку», «Няхай будзе праклята тая гадзіна, калі мяне маці радзіла»
Запалохванне, пагрозы, праклёны
«Як дам, то ты з гарачкі і карчму мінеш!», «Смейся, смейся! засмяешся ты праз слёзы», «Каб табе вочы павылазілі», «Каб твае косці зямля павыкідала», «Каб ты, хадзіўшы па вадзе, піць прасіў»
Абзыванне
«Бязглузды», «валацуга», «даўбешка», «дурніла», «круцель» і інш.
СІСТЭМА ЖАНРАЎ БЕЛАРУСКАГА ФАЛЬКЛОРУ
Жанр {genre род, від) асноўная катэгорыя ў класіфікацыі твораў. Гэта гістарычна абумоўлены тып твораў ці група тэкстаў, падобных формай і зместам.
Адрозніваюць і найбольш буйныя групоўкі твораў, што называюцца родамі. Асобна вылучаюць жанры фальклорныя, бо яны функцыянуюць шырока ў літаратуры і мастацтве. Паводле роду прыналежнасці ў фалькларыстыцы вылучаюць эпічныя, лірычныя і драматычныя жанры. Часта называюць і пераходныя жанры малых формаў.
Эпічныя жанры: замовы, большасць жанраў апавядальнай і празаічнай формы, некаторыя песенна-вершаваныя творы. Гэта жанравыя разнавіднасці казак, легенды, паданні, вусныя апавяданні.
Песенна-віншавальныя формы духоўныя песні (псалмы), а таксама асобныя валачобныя песні, калядныя, куставыя.
Малыя жанры прыказкі, прымаўкі, загадкі, зычэнні, выслоўі і іншыя разнавіднасці народнай афарыстыкі. Яны адрозніваюцца глыбінёй, ёмістасцю і вобразным абагульненнем, малымі формамі.
Лірычныя жанры гэта песенныя творы, у цэнтры якіх выступае лірычны герой, што выяўляе свае пачуцці і настроі.
Вылучаецца абрадавая (каляндарная і сямейная) і пазаабрадавая паэзія. Каляндарна-абрадавыя жанры гэта калядныя песні, вяснянкі, масленічныя, траецкія, купальскія, пятроўскія, жніўныя, талочныя, восеньскія і інш.
Сямейна-абрадавая паэзія адлюстроўвае тры важныя моманты ў жыцці чалавека і прадстаўлена радзіннымі, вясельнымі песнямі і пахавальнымі галашэнні.
Пазаабрадавая паэзія гэта песні пра каханне, сямейна-бытавыя, жартоўныя, сацыяльна-бытавыя, карагодныя, гульнявыя, дзіцячыя і прыпеўкі. Ёсць і ўнутраная дыферэнцыяцыя (падзел).
Драматычныя жанры. Адрозніваюцца ад прафесійнай драматургіі і аб’ядноўваюцца паняццем народнай драмы. Гэта абрадавыя ігрышчы, драматычныя гульні і ўласна народная драма.
Вылучаюцца творы буйной і малой драматычных форм. Да першых адносяцца драмы «Цар Ірад», «Цар Максімілян», «Лодка», малыя інтэрмедыі школьнай драмы і батлейкі.
Замовы
Яны з’яўляюцца найбольш старадаўнім жанрам фальклору.
Замовы у народзе яшчэ называлі загаворамі, шэптамі, словамі, замаўляннямі, нагаворамі, чарамі, малітвамі, прысушкамі, адсушкамі гэта своеасаблівыя формульныя тэксты, якім надавалася магічная сіла, якая здольна зачароўваць, заклінаць, гіпнатызаваць, суцяшаць, лячыць, шкодзіць, уздзейнічаць на людзей і нелюдзей, прыродныя з’явы з мэтай атрымання жаданага.
Здаўна замовамі і таямніча-магічнымі ведамі, якія перадаваліся ў спадчыну, валодала спецыяльнае саслоўе людзей (прафесіяналаў), якіх называлі замоўшчыкамі, шаптунамі, чараўнікамі, знахарамі, калдунамі, ведзьмарамі, вешчунамі. Іх баяліся і паважалі. Яны згадваюцца ў словах Кірылы Тураўскага (XII ст.), у « Аповесці мінулых летаў» (XI ст.) і інш.
Пераважна замовы падзяляюць на тры групы: звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю чалавека (паляванне, рыбалоўства, пчалярства, збіральніцтва, захаванне жывёлы і ўраджаю ад перуна, дамавіка, хлеўніка, чараўніка, залому, русалкі, нячысціка, гадзюкі, шалу і інш.); ад розных хвароб (зубны боль, ляк, крывацёк, звіх, скула, рожа, грыжа, залатнік, урок, крыксы, начніцы, нуда, перапой і інш.); звязаныя з сямейным і грамадскім побытам (любоўная, прысушка, адсушка, салдацкая, на поспех у судзе і інш.).
Залом (яшчэ называлі завітка, закрутка, заламка, кукла, чортава барада) варажбітны абрад аказіянальнага1 і часткова каляндарнага характару; пук зблытаных, заламаных ці завязаных вузлом жытніх каласкоў на ніве часцей пры дапамозе замоў, праклёнаў, а таксама травы на сенажаці. Такі абрад прымхлівыя людзі лічылі закляццем «ліхадзея» знахара, чараўніка, ліхога чалавека.
Паводле адных апісанняў, каб зрабіць залом, ліхадзей раздзяваўся дагала, тры разы абыходзіў тое месца, клаўся на зямлю, качаўся кулём, рас-
1 Аказіянальны выпадковы ці адбываецца пры пэўнай аказіі.
копваў рукамі ямку і засыпаў у яе вуголле, соль і інш. Лічылася, што, калі залом зжаць ці яго з’есць карова, гэта накліча бяду на гаспадара, яго сям’ю або жывёлу. Таму яго асцярожна абжыналі, скошвалі і прасілі знахара ці святара за пэўную плату адкруціць («адрабіць») яго. Існавала некалькі магічных спосабаў і замоў супраць начараванага. Напрыклад, знахар голым падпаўзаў да зробленага, шаптаў спецыяльныя замовы, вырываў залом і клаў яго пад гнілую калоду або паміж дрэў, што церліся паміж сабой, тапіў у рацэ і г. д., а часцей за ўсё вырываў з карэннем і спальваў. Пасля гэтага няшчасце быццам бы «пераходзіла» на ліхадзея, які таксама мог звярнуцца па дапамогу да чараўніка.
Найбольшыя зборы замоўных тэкстаў сабраны ў томе «Замовы» (уклад. У. Васілевіч і Л. Салавей), які складзены на матэрыялах, запісаных студэнтамі педагагічнага ўніверсітэта, і томе акадэмічнай серыі «Беларуская народная творчасць».
Наступныя парады і замова супраць залома знойдзена намі ў архіве Расійскай Акадэміі навук, у Пецярбургу (ф. 104, в. 1, 516, л. 60-61), якая была запісана С. Н. Рачынскім са слоў селяніна Дзмітрыя Шваркуна з в. Межанкі Бельскага павета Смаленскай губерні:
«Вазьмі абраз Міколы Цудатворца, ступай у рож рана, да сонца, а як сонца ўзойдзець, ты да закату стань, да на абраз глядзі і загавор гавары. А калі сонца ня йграець, калі туман пойдзець як дым, ты не гавары, a другім днём. Скажы, як сонца іграць будзець.
Мікалай Цудатворац і Сьвятэй Божый і помілуй нас от худого, от ліхого, от злого. Мікулай Сьвятой по межам ходзіць, да рож росціць, по цёплым ночам, по вутрэнім зорам, а ліх чаловек по межам ходзіў, да залом ламіў па цёплым ночам, па халодным росам. А пашлі яму, Божа, на смерць, на балесць, яму ў полі ня жаць, а на куту ляжаць. Яму хлеба ня зьесць, воды ня піць, а ў могіле быць, а рабе Праскоўе здаровай быць, Міколе Сьвятому молебен служыць. Амінь».
На захаванне кахання. Я святою вадою ўмываюся, золатам уціраюся, а сонейкам адзяюся, а месяцам падперажуся, а зоркамі засцегнуся: я нікога не баюся. Як сонца і месяц на ўвесь свет свецяць, так каб і я была на ўвесь свет міла і люба (імя каму\
Зап. А. Ю. Лозкаў 1984 г. Бытавалаў вв. Прыбалавічы, Мілашавічы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобл.
Народны кааяндар
Мяжа, чарнец.
Маладзік.
Сямак, 1-яквадра
Падпоўня.
Поўня, 2-я квадра.
Рушанне.
Гнілуха, апошняя квадра.
Ветах, збыта.
Здаўна чалавек заўважыў у прыродзе пэўную цыклічнасць. Святло замяняецца цемрай, на змену дню прыходзіць ноч. Гэта самыя раннія адкрыцці ў часе старажытнага чалавека. Наступная арыентацыя ў часе магла адбыцца з назіраннямі за начным месяцам. Адны-двое сутак яго зусім не відаць. У Беларусі бязмесячныя дні называюць мяжой (чарняцом, пустымі днямі, першыя-другія суткі). Затым праяўляецца ражок Месяца. Гэта Маладзік (ад слова «малады»), наступае маладзіковы тыдзень.
Сёмыя-восьмыя суткі ражка Месяца называлі Семаком (ад слова «сем»). На 13-14 суткі на небе свеціць палова Месяца Падпоўня, на 14-15 суткі Поўня (значыць поўны Месяц, яшчэ называлі «Чырвоным»),
Затым на 16-я суткі адбывалася «рушанне» (1627 суткі), калі начное свяціла пачынала змяншацца, пераходзячы спачатку ў «Гнілуху» (зноў паўкола), а потым паступоваўлітару «С» Стары Месяц (ветах), ці зыход, збыта, 22-27 суткі.
А тады зноў з «мяжы» пачынаецца новы цыкл, які доўжыцца прыблізна 29,53 сутак.
Паступова з’явіўся месяцавы каляндар. 12 месяцаў складала ўсё лета/год. I гэта больш складаны цыкл, у якім былі чатыры пары года. У кожнага месяца з’явіліся свае назвы. У пэўны перыяд узнікла паняцце тыдня. На ўсталяванне яго сямідзённага статусу паўплывалі перыяды фазаў (квадраў) Месяца (Сямік 7-ы дзень, Поўня 14-ы дзень і г. д.) і некаторыя іншыя абставіны (напрыклад, ведалі сем асноўных «планет», уключаючы Сонца і Месяц).
Асновы народнай астраноміі даўней ведалі дарослыя і дзеці. 3 фазамі месяца суадносілі падзеі і прадказанні свайго жыцця. Напрыклад, на Маладзік прышчаплялі садавіну, ставілі новыя вуллі для пчол, не сеялі. Час Поўні лічыўся спрыяльнай парой для палявых работ, куплі жывёлы і г. д. Менш спрыяльнымі для чалавека лічыліся Мяжа, Гнілуха (1621 суткі), Ветах.
Месяцавы каляндар быў недасканалым і нязручным. Новай прыступкаю ў пазнанні прыроды стала адшуканне сталай (не рухомай) кропкі, ад якой можна было б лічыць усе дні лета/года. Прылёт качкі (чырачкі) ці бусла, першае з’яўленне травы, кветак ці кукаванне зязюлі не спраўдзілася жыццёвай практыкай у якасці Новага года. Ім стаў, недзе 6000 летаў таму назад, у Старажытным Егіпце дзень першага перадранішняга ўсходу зоркі Сірыус, з якой тады быў звязаны надыход летняга сонцастаяння і разліву Ніла. Гэтую падзею звязваюць са стварэннем першага сонечнага календара. Ён самы дакладны, бо блізка суадносіцца з астранамічным годам 365 сутак 5 гадзін 48 хвілін 46 секунд. Такі каляндар быў у племені мая ў Цэнтральнай Амерыцы, дзе год пачынаўся 16 ліпеня. Месяцавы каляндар карацейшы за сонечны год амаль на 11 сутак. Праз некалькі гадоў нашым продкам даводзілася дадаваць трынаццаты месяц, каб не адставаць ад астранамічнага
календара.
Менавіта дзень сонцастаяння (самы доўгі дзень і самая кароткая ноч) быў сталы. У такі дзень Сонца штогод узыходзіла і заходзіла заўсёды ў адных і тых самых вызначаных месцах небакраю ці зямнога далягляду. Тэхнічным арыенцірам таксама быў самы кароткі цень у годзс. Вызначэннем дня сонцастаян-
Адлюстраванне каляндарных сімвалаў у сялянскім быце.
ня і іншых каляндарна-астра-
намічных падзей займаліся ў спецыяльных астранамічных «абсерваторыях», якія змяшчалі стаячыя камяні, такіх, як сусветна вядомы Стоўнхендж у Англіі, і ў іншых краінах. Да беларускага «Стоўнхен-
Стоўнхендж («каменны хлеў») на паўднсвым захадзе Англіі.
джа» даследчыкі адносяць урочышчы Купа на Аршаншчыне, Камяні на беразе Янавага возера на Полаччыне. Камяні старажытнага капішча1 паказваюць на захад сонца ў канцы самага доўгага дня і на начныя купальскія вогнішчы.
У розных краінах свету ў старажытнасці адзначалі дзень сонцастаяння. У нас асноўнае ігрышча (свята) года называлі Купалам (Купаллем, Іванам Купальным) і святкавалі 23 чэрвеня (6 ліпеня па н. ст.). Яно вельмі распрацаванае, багатае на песні, гульні, абрады, карагоды. Гэта старажытны Новы год. У народных песнях згадваецца як «Новае лета». Годы ў старадаўніх летапісах (звярніце ўвагу не «годапісах») называлі «летамі» («В лето 6481 [973]. Начал княжнть Ярополк»).
Пазней (таксама ў старажытнасці) з’явіўся сонечна-месяцавы каляндар у сувязі з тым, што неабходна было месяцавы год наблізіць да сонечнага, г. зн. павялічыць. У свеце вядомыя розныя варыянты такіх календароў, якія былі прынятыя ў Вавілонскім царстве, Старажытным Кітаі, Старажытнай Грэцыі, Старажытным Рыме і г. д. У 46 г. да н. э. праслаўлены палкаводзец Юлій Цэзар здзейсніў у Старажытным Рыме рэформу летазлічэння. Новы год пачалі адзначаць 1 студзеня. Эра адлічвалася ад «стварэння свету».
1 Капішча старажытная назва святога месца, дзе адбываліся рэлігійныя рытуалы язычнікаў.
У VIII стагоддзі была прынятая новая эра ад дня нараджэння Ісуса Хрыста (25 снежня). Калі ж лічыць ад «стварэння свету», то 2017 год быў бы 7525 годам (2017+5508).
У 1582 годзе не вельмі дакладны юліянскі каляндар быў заменены на сучасны грыгарыянскі (паводле імя рымскага папы Рыгора XIII). На канец XVI стагоддзя назбіралася 10 лішніх дзён. Таму пасля 4 кастрычніка 1582 года наступным днём было аб’яўлена 15 кастрычніка.
Літоўска-беларускае гаспадарства, як федэратыўная частка Рэчы Паспалітай, ажыццявіла пераход на грыгарыянскую сістэму летазлічэння ў ліку першых краін у свеце (разам з Італіяй, Іспаніяй і Партугаліяй). Аднак калі беларускія землі захапіла Расійская імперыя, быў зноў вернуты стары юліянскі каляндар, які ўжываўся з XIX ст. па 1918 г.
Акрамя афіцыйнага календара, складвалася і свая сістэма летазлічэння так званы беларускі народны каляндар, які мог прыстасоўвацца да афіцыйнага, але і ўбіраць у сябе нешта новае. Ен уяўляў сабою сістэму сталых і рухомых хранонімаў (святаў, прысвяткаў, абрадаў, гульняў, іншых традыцыйных перыядаў года), што бытавалі ў вуснай форме і замацоўваліся ў фальклоры, спалучаючы хрысціянскія і нават дахрысціянскія кампаненты, якія служылі арыенцірамі пры выкананні сельскагаспадарчых работ і дзён адпачынку, утрымлівалі традыцыйныя феналагічныя, метэаралагічныя, агранамічныя і іншыя каляндарныя веды народа.
Цяпер розныя святы і прысвяткі, сабраныя з розных рэгіёнаў Беларусі, сістэматызаваны ў спецыяльным выданні «Беларускі народны каляндар»1. Традыцыйны каляндар уяўляе сабой складаную сістэму, прыстасаваную да сучаснага (грыгарыянскага) летазлічэння і складаецца з больш як 250 хранонімаў рознага паходжання, у тым ліку:
язычніцкага (Купалле 23.06, Серада Русаль на Русальным тыдні, Каляды 24.12-6.01, Збор нядзеля пасля Масленіцы, Ярылавіца пасля Юр’я, Валосы чацвер на Масленым тыдні, Камаедзіца перад Дабравешчаннем, Ваджэнне і пахаванне стралы розны перыяд, Ляльнік перад Юр’ем і інш.);
хрысціянскага (найменні кароткай формы на беларускі лад, напры-
1 Лозка, А. Беларускі народны каляндар. Мінск, 2002.240 с.
клад, Ганны ад Зачацця праведнай Анны Прасвятой Багародзіцы, 9 і 22.12, Мікола ад Перанясення мошчаў свяціцеля цудатворца Мікалая, 22.05 паводле праваслаўнага календара, Казімір 4.03, Данат 8.07 паводле каталіцкага);
уласна народнага (Бабскія розбрыкі, Абліваха, Русальчыны розыгры ў маі і інш.).
Усе хранонімы замацаваныя ў адным ці некалькіх творах фальклорных жанраў: прыказках і прымаўках («На Цёплага Аляксея рыба ідзе на нераст, карова на верас, а бортнік нахвою», 30.03, «НаЛаўрына спяшай да млына», 10.08), прыкметах («На Вадохрышча завіруха на Вялікдзень таксама», 19.01. «Як зязюля закукуе за 12 дзён да Юр’я на «голы» лес, то не чакай ураджаю і будзе хварэць жывёла», 23.04, «Калі на Грамніцы нап’ецца певень вадзіцы, то на Юр’я наесца вол травіцы», 2.02 і 23.04, «Масленіца ў вятху1 дзяржы пшаніцу ў мяху»), песнях («А святы Ізбор бяжыць вада з гор», нядзеля першага тыдня пасля Масленіцы), а таксама звязаны з абрадамі, гульнямі, святамі.
У народзе існавала складаная сістэма арыентацыі ў календары, асноўная надзея ўскладалася на памяць і нескладаныя разлікі. Прасцей было з паэтычным календаром, які бытаваў у паўночнай частцы Беларусі. Ен характэрная адметнасць беларусаў: нічога падобнага ў фальклоры іншых народаў не наглядалася. Каляндар уяўляўся ў валачобных віншавальна-велічальных песнях, якія спяваліся гаспадару хаты групай вяскоўцаў звычайна ў суправаджэнні музычнага інструмента на Вялікдзень, які ў свой час выконваў ролю Навагоддзя/Навалецця. Варыянты тэкстаў былі доўгімі, некаторыя дасягалі больш за 200 радкоў. У гэтых эпічных паводле складу «паэмах» з жыцця селяніна паэтызуецца яго праца і ў храналагічнай паслядоўнасці апяваюцца розныя святы і прысвяткі з іх значэннем у жыцці селяніна. Дзеля прыкладу пададзім урывак з 87-радковага тэксту, запісанага ў XIX стагоддзі ў Барысаўскім павеце (з правага боку ў дужках пазначым даты хранонімаў для праваслаўных / для каталікоў).
1 Канец апошняй, чацвёртай квадры Месяца.
Ішлі-прыйшлі валачобнікі, Іграючы, спяваючы, Добрага пана шукаючы. Добры вечар, пане гаспадару! Чы спіш, чы ляжыш, пане гаспадару? Калі ж да спіш, Бог з табою, Калі ж ня спіш, моў са мною. Адчыні вакно, паглядзі на двор: На тваім двары стаіць шацёр, Навюсенькі, бялюсенькі.
А ў тым шатры залатое крэсла, На тым крэсле сам Бог сядзціь. Перад Богам усе святыі Шыкуюцца, рахуюцца: Катораму святу наперад пайсці? Святыя Саракі наперад пайшлі. Святы Аляксей сохі чэшаць,
(22 сакавіка)
(30 сакавіка)
Святое Благавешчанне заворываець, (7 красавіка / 25 сакавіка)
Святы Вербіч вярбу пасвянцаець, Чысты чацвер ячмень засяваець,
(нядзеля перад Вялікаднем) (дзень Вербнага тыдня)
Святое Вялічка з красным яечкам. (адна з нядзель у перыяд з 4 красавіка
Першы дзень пірагі маюць, А сярэдні дзень пагуляюць, А плследні дзень выпраўляюць. Радаўніца статак запасываець, Святы Юры, божы пасол Да Бога пайшоў, А ўзяў ключы залатыя, Адамкнуў зямлю сырусенькую, Пусціў расу цяплюсенькую На белы свет і на ўвесь свет. Святы Барыс бабы сеець, Святы Мікола па межах ходзіць.
па 8 мая /22 сакавіка па 25 красавіка) (панядзелак, другі дзень Вялікадня) (аўторак, апошні дзень Вялікадня) (аўторак Праводнага тыдня) (6 мая /23 красавіка)
(15 мая) (22 мая)
Па межах ходзіць, жыта родзіць, Урасціўся, умачыўся, Пад залаты пояс падаткнуўся.
Святы Ушэснік жыта выплываець, (чацвер шостага тыдня
пасля Вялікадня)
Святая Сёмуха навозы возіць (нядзеля сёмага тыдня пасля Вялікадня)
I Бога просіць.
Святы Дзевятнік жыта раўнуець,
Святая Дзесятуха жыта красуець,
Святы Іван пчолы садзіць Пад пералазам шасцёра разам. Святы Пётра жыта спеліць, Святы Паўлюк граблі робіць, Святы Дзям’ян сена грабіць, Святы Кузьма сярпы робіць Залатыя, новыя і сталёвыя. Святы Ілья слаўная жняя, Святы Барыс снапы зносіць, Святыя Ганны дамоў возяць, Святы Спас жыта пасвянцаець,
(чацвер на дзевятым тыдні пасля Вялікадня)
(пятніца на дзесятым тыдні пасля Вялікадня)
(7 ліпеня/24 чэрвеня)
(12 ліпеня/29 чэрвеня) (13 ліпеня/30 чэрвеня) (14/1 ліпеня} (14/1 ліпеня)
(2 жніўня/20 ліпеня)
(6 жніўня')
(7 жніўня / 25 ліпеня) (19 / 6 жніўня)
Святая Прачыстая папары мяшаець (28/15 жніўня) I жыта засяваець,
А другля ёй памагаець,
Святы Міхайла з халодным ветрам, Святое Узвіжлнне з поля збіраець, Святы Пакроў зямлю пакрыў, Зямлю лістом, а воду лядом. Святы Юры грудай гвоздзіць, Святы Мікола снегам мосціць
(21/8 верасня)
(19 верасня)
(27 / 14 верасня)
(14 кастрычніка)
(9 снежня)
(19/6 снежня)
Прыйшлі Калядкі гаспадарам парадкі. (7-18 студзеня /
25 снежня 5 студзеня)
Святая Васілля дзяжу мясіла, (14/1 студзеня)
Пірагі пякла і рагатыя, і букатыя.
Святое Вадохрышча воду пасвянцаець, (19/6 студзеня)
Людзей пакрапляець.
Святыя Грамніцы свечы пасвянцаюць (15/2 лютага)
Прыйшлі Саракі да другіх Саракоў. (22 сакавіка)
Дай жа, Божа, гаспадарам здароўе!..
У падобных варыянтах песень пералічэнне хранонімаў пачынаецца з фразы « Катораму святу наперад пайсці?», у некаторых іншых таксама
БЕЛДРУСКІ СЯЛЯНСКІ КАЛЕНДАР наі937г.

знаходзяцца падобныя «Каму ўперад на работку выходзіць», «Катораму з іх наперадзе стаяць», «Яны святца падрад ставяць», «Перша святца нова летца», «Перша свята Божа лета», «Святое Раждзяство напярод пайшло» і г. д. У заключнай частцы велікодных песень часцей сустракаюцца таксама характэрныя маркеры, якія недвухсэнсоўна напамінаюць пра гадавое кола святаў і пачатак года/лета, «Проціў новага лета песенька спета», «Песня (Песенька) спета проці (напроці) нова лета» і інш.
Вызначэнне асноўнага свята ў годзе (Новага года/лета) вызначэнне калян-
дарнага стылю ў пэўным рэгіёне і гістарычным перыядзе. У беларускім паэтычным календары праяўляюцца сляды розных Навалеццяў, якія былі на беларускіх землях:
Аўдакея (сакавіцкі каляндарны стыль, 14/1.03, абрады гукання вясны);
Дабравешчанне (дабравешчанскі каляндарны стыль, 7.04/25.03, абрады гукання вясны, прылёт бусла);
Васілле (студзеньскікаляндарны стыль, 14/1.01, калядныя абрады); Вялікдзень (пасхальны каляндарны стыль, велікодныя абрады); Збор (першая нядзеля Вялікага посту, пачатак збору селяніна ў поле);
Раство (раждзественскі каляндарны стыль, 7.01/25.12, пачатак калядных абрадаў);
Саракі (магчыма год/лета пачынаўся некалі на веснавое раўнадзенства, 22.03, прылятае «сорак выраяў», свята пчаляроў);
Юр’е (магчыма быў пачаткам года/лета паводле беларускага Задыяку, 6.05/23.04, асноўнае Свята жывёлы, юраўскія звычаі і абрады).
Вераснёўскі каляндарны стыль, які не прадстаўлены ў паэтычным
Адлюстраванне
Задыякальнага кола
ў старадаўніх беларускіх рукапісах.
календары, а толькі асобным прысвяткам Дзень Сымона (14.09), добра праілюстраваны ў беларускім народным календары традыцыйным навагоднім абрадам «Жаніцьба пасьвета (коміна)». Стыль вядомы ў Італіі з візантыйскага часу. На пачатку адзначалі Навалецце на восеньскае раўнадзенства 23 верасня, а з 462 г. 1 верасня. У Расіі стыль выкарыстоўваўся з 1493 па 1700 г., у ВКЛ часткова быў уведзены яшчэ з XII стагоддзя і ўжываўся па 1550 г.
Добра адлюстраваны беларускі народны каляндар у багатай фальк-
лорнай спадчыне каляндарных песнях, абрадах, гульнях.
Ой у гаду да дванаццаць Пятніц.
Хто ж етые Пятніцы постуваць будзе,
Той чалавек ото ўсёго ўсякого ён спасёны будзе.
[Прыпеў] Да шчырым жэ постом, да Госпадом Богом, Да Йсуса Хрістом, да сваімі малітвамі.
Первая Пятніца да перад святым Постом.
Хто ж ету Пятніцу постуваць будзе,
Той чалавек ат паразеніны ён спасёны будзе. [Прыпеў]
Другая Пятніца перад святым Благавешчэнем.
Хто ж ету Пятніцу постуваць будзе,
Той чалавек ат матрасенія юн спасёны будзе. [Прыпеў]
Трэцяя Пятніца перад светэю Паскою.
Хто ж ету Пятніцу постуваць будзе,
Той чалавек ат муляреі юн спасёны будзе. [Прыпеў]
Чэцворта Пятніца перад святым Возьнесеніем.
Хто ж ету Пятніцу постуваць будзе,
Той чалавек ат сралы летяшчэе ён спасёны будзе. [Прыпеў]
Пьятая Пятніца перад святэю Тройцэю.
Хто ж ету Пятніцу постуваць будзе,
Той чалавек й ат лютоо звера ы ат патопа
юн спасёны будзе. [Прыпеў]
Шостая Пятніца перад светым Петром.
Хто ж ету Пятніцу постуваць будзе,
Той чалавек ат грома юн спасёны будзе. [Прыпеў]
Сёмая Пятніца перад светым Ллёю.
Хто ж ету Пятніцу постуваць будзе,
Той чалавек ат агня юн спасёны будзе. [Прыпеў]
Восьмая Пятніца перад Спленнем.
Хто ж ету Пятніцу постуваць будзе,
Той чалавек перад смерцію Божу матушку бачыць будзе. [Прыпеў]
Дзевьятая Пятніца перад Кузьмой-Дземьяном.
Хто ж ету Пятніцу постуваць будзе,
Той чалавек ат галоннае смерці ён спасёны будзе. [Прыпеў]
Дзесятая Пятніца перад святым Міхайлом.
Хто ж ету Пятніцу постуваць будзе,
Той чалавек ат прыпадочнае балезні ён спасёны будзе. [Прыпеў]
Зап. С. М. Талстаяу 1975 г.у в. Жахавічы Мазырскагар-на.
Духоўны верш.
Паразеніны «коб не обрезаўса, не обсекаўса».
Каляндарныя святы,
ПЕСНІ, АБРАДЫ, ГУЛЬНІ
Зімовы перыяд уключае піліпаўскія, калядныя, шчадроўныя і масленічныя песні.
настала...»
Піліпаўская паэзія гучала ў перыяд наступнага дня Піліпа (28 лістапада) да пачатку Каляд, у час Піліпаўскага посту, калі пачыналіся зімовыя вячоркі і попрадкі. Пра гэты час гаварылі: «Піліп дзяцей апранае», а таксама «Што ў Піліпаўку спрадзеш, то ў Вялікі пост сатчэш». Найбольш вылучаюцца наступныя хранонімы ў час посту Увядзенне, Юры Зімовы, Варвара, Мікола Зімовы, Ганны.
За кудзеляю найбольш выконваліся сумныя песні пра гаротнае жыццё сялянкі. Тэматычна вылучаецца некалькі груп. Пра саму працу за прадзеннем («Доўга, доўга звячора сядзела, // Тонкі, белы кужалё-
чак я прала...», «А наша Насцінка ды тонкая пралля...»); сямейныя ўзаемаадносіны; каханне; Піліпаўка і прыбліжэнне Каляд («Нам Піліпаўка надакучыла...», «Тыдзень,
тыдзень да Каляд...», «Ой, Калядачкі, прыбліжыцеся, // А кілбасачкі паніжыцеся...»).
Найбольш багатая зіма на калядныя песні, калядкі. Яны выконвалі-
ся калядоўшчыкамі ад Раства да Шчодраў.
Іх умоўна можна падзяліць паводле паходжання на тры групы.
1) Тэксты язычніцкага паходжання, якія не зведалі моцнага хрысціянскага ўплыву («Прыехала Каляда на белым кані. Яе конічак ясны месячык...», «Го-го-го, каза», «Сядзі, сядзі, Яшчур...» і іншыя песні звычайна з прыпевам тыпу «Каляда», «Лада»),
2) Раждзественскія (калядныя) песні, у якіх выяўляе сябе хрысціянскі пачатак, могуць несці значны адбітак фалькларызацыі. Нашэнне «зоркі» («звязды») калядоўшчыкамі мае хрысціянскае паходжанне, хоць сама традыцыя «хаджэння» язычніцкая. Спявалі песні, прысвечаныя нараджэнню Хрыста, кшталту «У Вафліеме, у Вафліеме // Весела навіна. // Чыстая дзева, чыстая дзева // Нарадзіла сына...».
3) Калядкі, што падпалі пад пэўную хрысціянізацыю: напрыклад, уключэнне ці заменаў іх прыпева на «Святы вечар», «Святое Васілле»
і іншыя.
Добра групуюцца песні па тэмах. Асабліва вылучаюцца велічальна-віншавальныя калядкі, што могуць спявацца любому чалавеку ў сям’і. У іншых праяўляюцца гістарычныя матывы, дзе згадваюцца войны з татарамі, туркамі, немцамі.
За кроснамі. У Лунінецкім раёне.
Ой чэрэз поле, да дорожэньку... Ой стояла там да сторожэнька.
I тудою старая маці,
Ішла маці свайго сына шукаці. Стрэціла она да тры пташэчкі, Да тры пташэчкі-шчэбетушэчкі, Да пытаецца у трох тых пташэчок: Ці ж вы бачылі да майго сына? Одна ж кажа: я не бачыла.
I другая кажэ: я не бачыла. Трэцяя ж кажа: а я бачыла, Твой сынок да ў цара служыць. Да ў цара служыць дорого берэ. Да шчо месяца рублей тысяча, Шчооўторка то короўка, Шчосерада конік вороны,
Шчочэцьверга волоў чэрэда, Шчоп’ятніцы дзьве светліцы, Шчосуботочкі новы боточкі, Шчонядзеленькі дзьве кошуленькі.
Зап. у 2002 г. В. М. Туміловіч у в. Кажан-Гарадок Аунінецкага р-на ад Луд Марыі Рыгораўны, 1945 г. н.
Ды й на першы дзень,
Ды й на Раждзество,
Ды й раховаўся муж, раховаўся, Гасцей надзеяўся, гасцей надзеяўся. Да быў у его вішнеў садочак, Ды й налецело райскіх пташэчок. Ды й населіся ліхія людзі Сад жа высушылі, пташкі одбілі. Ды й зажурыўся сам пан гаспадар, А его жана ды й разважыла: Ды й не журыся, сам пан гаспадар, Ой, як дождамося цёплое весны Саду пасадзім, пташкі прынадзім. Саду пасадзім шчэ й вадзіцою, Пташкі пранадзім шчэ й пшаніцою. Ліхіе людзі чэмерыцэю Учора не былі, заўтрэ не прыдуць. Цепер мы прышлі, дайце каляды.
Зап. у 2006 г. у в. Аюбань Лунінецкага р-на ад Антановіч Г А., 1934 г. н.
Го-го-го, каза, го-го-го, серая.
Нядаўна з Масквы з доўгімі касьмі. 3-под гары ваўчок за ражок. Ты ж, каза, не разумная, Узяла б ты сярпа, ды пажала Ды накарміла сваіх дзетачак. Павяла ты іх у Карпілаўку, А ў Карпілаўцы усе людзі стрэльцы. Убілі козаньку, убілі матаньку.
Тут каза упала, здохла і прыпоела.
Тут козлятачкі рогаталіся, У сухую лозаньку похаваліся.
Зап. у в. Бастынь Лунінецкага р-на ад Матусевіч Л. С., 1931 г. н.
Атрыбутыка калядных хаджзнняў.
Зімовыя каляндарныя гульні праводзяцца на Піліпаўку, Андрэя, Каляды, Грамніцы, Масленіцу. Але большае распаўсюджанне атрымалі калядныя гульні і забавы, якія звязаны з язычніцкім ігрышчам. Да іх належаць у розных рэгіёнах: а) тэатралізаваныя гульні-забавы (калядаванне; ваджэнне казы, бусла, мядзведзя, каня; шчадруха; жаніцьба Цярэшкі, Бахара; цары; паказ батлейкі; нашэнне зоркі («звязды»), б) гульнёвыя варожбы, в) гульнёвыя карагоды і танцы («Яшчар», «Олей», «Старык», «Лунёк», «Царэвіч», «Дзяцел», «Галка», «Кума», «Рэдзька») і інш.
Сутнасць калядных ваджэнняў заключаецца ў тым, што вызначанага чалавека пераапранаюць ці ў мядзведзя, ці ў бусла, ці ў казу або робяць канём, даюць яму «праважатых» і гэтая «працэсія» ходзіць ад хаты да хаты, віншуе са святам, чым дорыць добры настрой гаспадарам, і просіць «частавання». Варожбы пад час каляднага тыдня выконваліся дзяўчатамі, сутнасць правядзення якіх было вызначэнне будучага лёсу: ці хутка пойдуць
замуж, у які бок, ці выбраная пара закаханая або не. Раней да зімовых «спортаў» адносіліся: катанне на самаробных каньках, язда на санках з горкі, на абледзянелых дошках; «круторга» і «каток».
Пры ваджэнні «Казы» выконвалі пацяшальныя тэксты з пачаткам « Го-го, каза». Калядная гульня была распаўсюджана ў паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі з дамінуючым цэнтрам бытавання на Палессі (таксама вядомая яна на Украіне і ў Расіі). Варыянты песень пра «казу» найбольш захавалі «паганскі» дух абрадавага дзейства і сваю блізкасць да пер-
Адзначэнне Каляд школьнікамі са Случчыны.
Жаніцьба Цярэшкі. Лепсльскі р-н.
шаснага тэксту. Яны заклікалі на шчодры ўраджай і прыплод, што з’яўляецца найверагоднейшай прыкметай старажытнасці.
«Жаніцьба Цярэшкі» унікальная асаблівасць Беларусі. У старадаўнім ігрышчы, найлепш развітым у Лепельскім, Докшыцкім, Ушацкім і Полацкім раёнах Віцебшчыны і на поўначы Міншчыны, ёсць свой сюжэт (лібрэта), дзе праяўляецца цеснае спалучэн-
не вясельна-тэатральнай дзеі, спеву, танца, гульні, музыкі, імправізацыі. «Жаніцьбу Цярэшкі», несумненна, можна яшчэ называць народнай операй беларусаў. Яна добра пераклікаецца са словамі старажытных летапісаў, дзе вядзецца гаворка пра радзімічаў, вяцічаў і севяран: «Н браков у ннх не бывало, но устранвалнсь нгрніца между селамн, н сходнлнсь на этн нгршца, на пляскн н на всякне бесовскне песнн н здесь умыкалн себе жен по сговору с ннмн; нмелн же по две н по трн жены» (XII ст.). Гэта нацыянальна-культурная з’ява, дзе слова Цярэшка набывае агульнабеларускі сэнс (брэнд), што праяўляецца ў тапаніміцы (асабліваў назвах вёсак), народнай творчасці (найбольш каляндарнай і казкавай), сучаснай літаратуры і культуры.
Раней ігрышчы праводзілі ў вясковых хатах і корчмах. Першым этапам з’яўляецца выбар бацькі і маткі, іх «скручванне ўтанцы». Выбіралі бацькоў, абавязкова вясёлых і дасціпных. Звычайна «матка» вядзе ўсю гульню, а бацька ёй толькі падпявае і робіць усё, што яна скажа. Усе сядзяць на лаўках каля сцен, а «маці» і «бацька» ідуць паколе і выбіраюць пару спачатку хлопца, а потым дзяўчыну (другі этап). Пры ўсіх этапах гучалі гумарыстычныя песні, псраважна дыялагічныя.
Замуж выйсці не напасць, Абы замужам не прапасць. He ўмею ні праці, ні ткаці, Толькі ўмею вашага сына цалаваці Ды грошыкі лічыці.
Абраныя танцавалі-«скручваліся», каб была трывалая сямейная пара з «маткай» і «бацькам», затым па парах. Наступны этап «пералоўліванне» маладых «дзядулька» ловіць сваю «бабульку» і наадварот. Асабліва тут гучала нямала песень. Найбольш характэрныя пачыналіся словамі: «Не ўцікай, бабулечка, // Бо я твой дзядулечка». Праводзіліся таксама гульні, гучалі жарты. Часта здаралася, што такім чынам абраная пара праз нейкі час спраўляла сапраўднае вяселле.
Вылучаюцца міфалагічнай старажытнасцю карагодная гульня «Яшчур» («Яшчар»), Дракон-яшчар добра вядомы ва ўсходнеславянскім фальклоры. Усе мы ў дзяцінстве захапляліся казкамі, у якіх апавядалася пра волатаў, што змагаліся супраць трохгаловых цмокаў-змеяў. Гэты міфалагічны матыў трапіў і ў літаратуру ў выглядзе легенды пра святога Юрыя-Георгія, што перамог дракона-змея.
Сутнасць гульні палягала ў тым, што яе ўдзельнікі аддавалі «яшчуру» (асобе мужчынскага полу, якая знаходзілася ў цэнтры
карагоду) свае «вянкі» (вянкі, хусткі, пярсцёнкі і г. д.). Як вядома, вянок у народнай творчасці гэта сімвал дзявоцкай цнатлівасці.
Выкупам прадметаў служыў пацалунак «яшчура» або выкананнеяго любога загаду. У розных мясцовасцях існавалі і розныя варыянты гульні, аднак яе шлюбная тэматыка засталася нязменнай. У песнях малюецца вобраз вядомага боства:
Сядзі, сядзі, Яшчур,
У гайку у зялёным,
У арэхавым кусце
На залатым крэсле...
«Япічар» у Пастаўскім раёне.
Адна з дзяўчын просіць:
- Пане Яшчур, Аддай мой вяночак. Мой вяночак залаты, Загубіла з галавы. Будзе мяне маці біць Ды некаму бараніць.
«Яшчур» сядзіць і смяецца:
- Хі-хі-хі...
- He «хі-хі-хі», а аддай вяночак.
Я ж па даліне хадзіла
I кветкі шукала.
Я іх рвала
I вяночак вязала.
Шчадроўныя песні, шчадроўкі, выконваліся на Шчодры тыдзень, які пачынаўся пасля другой, шчодрай куцці пераднавагодняй вячэры (13 студзеня). Тэкстьі былі тыя ж, што і на Каляды, адрозніваліся толькі адпаведнымі рэфрэнамі «Шчодрьі вечар, добрьі вечар», «Шчодры вечар добрьім людзям».
Масленічныя, або запусныя, песні заканчвалі зіму. Вялікая роля на Масленіцы надавалася ежы, таму часта ў тэкстах згадваліся рытуальныя малочныя стравы: сыр, масла, малодзіва («Ты, Масленіца, белы сыр, // А хто не жаніўся, сукін сын...»). Вобраз свята часта персаніфікуецца, ачалавечваецца («Наша Масленіца гадавая, // Яна госцейка дарагая...»). He на апошнім месцы шлюбна-любоўная тэматыка, гумарыстычны і фрывольны змест.
Асобным цыклам гумарыстычных песень вылучаюцца песніперавёртышы, пабудаваныя на абсурдзе.
У сераду на Масленіцу, Да на рускія Заговіны, Як пабіўся баран з казлом Замуцілася вада з пяском. Парасёначак яечка знёс, На высокую палічку ўзнёс. А бязручкі яечка ўкраў
I голаму за пазуху паклаў.
Без’языкі «калавур!» закрычаў, А бязногі ў паход збяжаў...
Масленічныя песні, асабліва на Палессі, злучаюцца з гукальнымі.
Веснавы перыяд самы багаты на паэзію і абрады.
Гуканне вясны праводзілася ў апошні дзень (нядзелю) Масленага тыдня, дзень сустрэчы вясны. У розных рэгіёнах яно сустракаецца і ў іншыя дні: на Аўдоццю Вясноўку 14 сакавіка, на Дабравешчанне (Благавешчанне) 25 сакавіка і 7 красавіка.
Асабліва распаўсюджаная і разнастайная гэтая традыцыя на Усходнім Палессі. На Петрыкаўшчыне вясну гукалі з караваем (аграрная магія, культ нівы), на Століншчыне з «жаваронкамі» (культ птушкі); на Тураўшчыне і ў Лельчыцкім раёне рабілі вянок з барвянка і з песнямі «Ой, венчэ-барвенчэ», «Вясна-красна» вешалі яго на бярозку (культ расліны), «чыркавалі» (веснавалі) вадзілі карагоды, спявалі пра чырачку («Ой, чырачка-пташачка, не залятай далечка»), насілі ёлку з вянком, спяваючы «Ой, вясна-вясняначка». У некаторых раёнах пыталіся: «Ці пазволіце, старыя людзі, нам вясну-красну выгукаці», у іншых прыказвалі: «Благаславі, Божа, зіму замыкаці... вясну загукаці».
Вяснянкі спявалі на высокіх месцах («красных горках», стагах, стрэхах і інш.). Песні чуліся з розных бакоў, адбывалася пераклічка гуртоў выканаўцаў. Характэрнай асаблівасцю вяснянак з’яўляецца выгукванне «Гу-у!». Паводле ўяўленняў нашых продкаў, Вясна ехала «на сошаньцы, на баронцы», «на залатым кані». Тэматыка песень: пра вясну, птушак, кросны, каханне.
Весна-красна, весна-красна, шчо вынесла?
Ці сырчыка, ці сырчыка, ці блінчыка?
He сырчыка, не сырчыка, не блінчыка.
Хлопцам танкі, хлопцам танкі, дзеўкам венкі.
За горою, за горою вол бушуе.
Вол бушуе, вол бупіуе, весну чуе.
Дзіўка плачэ, дзіўка плачэ, замуж хочэ.
He бушуй, воле, не бушуй, воле, набушуешся.
He плач, дзіўка, не плач, дзіўка, наплачэшся.
Колі добра доля, колі добра доля, нажывешся, А колі ліхая, а колі ліхая, наплачэшся.
Зап. у 2006 г. у в. Вулька Аунінецкага р-на ад Аабко Марыі Раманаўны, 1933 г. н. Танкі карагоды.
Ой, выйдзем, дзевачкі, На новае лета.
Зімовалі не спевалі, Весну ждалі...
Ой, чырочка-пташэчко, He залетай далечэчко, He занось майго венчыка, Бо мой венчык-патрэбчык. Брата жаніці, Сестру замуж аддаці. Сестру замуж аддаці, Веселле спраўляці.
Зап. у 1987 г. АозкаА. Ю. у в. Тонеж Аельчыцкага р-на ад Сафонавай Таццяны Аляксееўны, 1902 г. н.
Сустракалі вясну ў вёсках Лельчыцкага раёна на Масленным тыдні, праводзячы абрад «чыркавання». Чырка дзікая качка, якая прылятае рана, калі яшчэ снег не растаў.
Дай, Божэ, цёплэ лето, Да зародзі, Божэ, жыто. Да зародзі, Божэ, жыто, Шоб колосок похіліўса. Шоб колосок похіліўса, Сын мацеры поклоніўса, Сын мацеры поклоніўса. He клоняйса, мэй сыночку, He клоняйса, мэй сыночку, Бо поедзем на войночку. Бо поедзем на войночку, На чужую стороночку. На чужую стороночку, He дай, Божэ, захворэці.
He дай, Божэ, захворэці, Дай нікому догледзеці. Дай нікому догледзеці, Hi водзіцонькі подаці. Ні водзіцонькі подаці, He посцеленькі прослаці.
Зап. у 2006 г. С. Пушынау в. Дзятлавічы Аунінецкага р-на ад Хартановіч В. К. (71 г.), Канапацкіх Веры Савічны (64 г.) і Вольгі Савічны (70 г.).
Дабравешчанне (Благавепічанне, Звеставанне) веснавое свята прылёту птушак. Пра яго характар сведчаць прымаўкі: «Дабравепічанне як захоча, дык і бусел заклякоча»; «На Благавешчанне дзеўка косу не пляце, птушка гнязда не ўе»; « Дабравешчанне без ластавак халодная вясна». Рабілі рытуальнас печыва ў выглядзе птушак. У Заходнім Палессі іх называлі «галёпамі». Калі ўпершыню бачылі «белую» птушку, то на Драгічыншчыне клікалі: «Бусько, бусько, на тобі галёпу, а ты мыні дай жыта сторону, на тобі сырпа, дай мыні жыта снопа».
Існуюць прыкметы адносна надвор’я, будучага ўраджаю («На Дабравешчанне цёпла ураджай на арэхі»; «Калі пчала выйдзе з вулля яшчэ да Дабравеіпчання лета будзе благое, беднае», прымаўкі («На Дабравешчанне Бог багаслаўляе ўсе расліны»; «У каго хлеба шмат, Дабравсшчанню рад»; «Да Благавешчання зіму не лай і сані трымай»; «3 благавсшчанскага цяляці каровы не ждаці»).
У нскаторых раёнах праводзілі «гуканне вясны». Спявалі: «У нас сягоння Благавешчанне. II У нас дзевачкі дарагі тавар, // У нас хлопчыкі дзяшовы тавар...» Разводзілі невялікія вогнішчы, вадзілі вакол іх «танкі». На паўднёвым усходзе Беларусі прымяркоўвалі правядзенне старадаўняга абраду «ваджэння і пахавання стралы» з выхадам у азімае жыта. На Наваградчыне гаспадыня падымалася раней мужа, каб выканаць абрад «развязвання сахі», на Свіслаччыне жанчыны не расчэсвалі валасы, каб «куры расаду не дралі». Асабліва было шмат забаронаў адносна капання зямлі і гадзюк: «На Дабравешчанне няможна нічога з лесу прыносіць, бо ў доме завядуцца гадзіны, чарвякі і інш.»; «У гэты дзень не садзяць на яйкі гусей іначай будуць калекі». Забаранялася снаваць кросны: «іначай можна «заснаваць дождж» на ўсё лета; будзе хварэць той, хто носіць тканіну з такой асновы».
У царкоўным календары свята Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы, якая ў той дзень пачула ад Анёла: «Не бойся, Марыя, бо атрымала мілату ад Бога. I вось ты зачнеш ва ўлонні і народзіш Сына, і дасі Яму імя: Ісус». Свята ўпершыню пачалі адзначаць у IV стагоддзі нашай эры ў Канстанцінопалі.
Вялікдзень (Вялічка, Пасха, Хрыстос) вялікае гадавое веснавое свята, карані якога вядуць у глыбокую старажытнасць. Ім нскалі адкрываўся новы каляндарны год. Пазней царква замацавала яго ў сваім «рухомым» пасхальным календары. Свята пачыналася з «усяночнай». 3 Краснай суботы на нядзелю шмат хто не спаў, на вуліцах гарэлі вогнішчы, чулася страляніна; у некаторых рэгіёнах ужо шукалі папараць-кветку, у царкве свяцілі пафарбаваныя яйкі, пірагі, мак, хрэн, мяса і інш. Раніцай хадзілі глядзець «гульню» сонца, пафарбаваныміяйкамі гулялі «ўбіткі», качалі іх, гушкаліся на арэлях, вадзілі карагоды. У некаторых раёнах асноўнай рытуальнай ежай лічылася смажанае парася.
Каляндарныя валачобныя песні характэрная адметнасць беларусаў. У адной з песень, што выконваліся на Вялікдзень, гаварылася:
Старым і малым яечкі качаць Яечкі качаць, святцаў праважаць. А гэта святца адзін разочак у гадочак...
А таксама:
Святое Вялічка ды гуляць вяліць Малым дзеткам з красным яечкам, Старым мужам мужжываннейка, Старым бабкам пагуканнейка, Маладым малайцам паляваннейка, Маладым паненкам пагуляннейка...
Лічылася, што на Вялікдзень пачынае кукаваць зязюля.
На Случчыне дзяўчаты скакалі цераз сані. «Каторая, пераскокваючы, упадзе, тая застанецца старою дзеўкаю дзеваваць». У нскаторых раёнах Гомельскай вобласці «вадзілі стралу».
У народных вышыўках Вясна-Вяснянка звычайна адлюстроўваецца ў выглядзе дзяўчыны з вянком на галаве, кветкамі ў руках.
Адным з яскравых сімвалаў Вялікадня стала яйка, традыцыя фарбавання якога пачалася амаль адразу пасля Уваскрэсення Хрыстовага.
Марыя Магдаліна, сведка вялікай падзеі сустрэчы ў Светлую Нядзелю Ісуса на трэці дзень пасля ўкрыжавання, прыбегла да імператара Тыберыя ў Рым з чырвоным яйкам і словамі: «Хрыстос уваскрос!». Чырвоны колер знак Божых пакут дзеля людзей.
У болыпасці раёнаў Беларусі, асабліва ў паўночных і цэнтральных, хадзілі валачобнікі.
Да была ў бабкі курка-рабушка.
Хрыстос воскрэс, Сыне Божэ наш ! (паўтпараецца пасля кожнага радка) Знесла вона ўсем по яечку, Бедному сіроце да ні одного.
Як пашоў сірота за новые ворота. Верэніса, сірота, цебэ Бог клічэ, Даруе тобе пару овэчок, Да даруе тобэ слічную панну.
Зап. у 2003 г. выпускнікі і навучэнцы гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа Рудніцкая Я., Санько Я., Акудовіч В., Аабадзенка Г у в. Язвінкі Аунінецкага р-на. Юрый (Ягорый, Юр’е-Ягор’с) даўняе земляробчае свята першага выгану кароў. Юрый (Ягорый) апякун жывёлы і земляробства, жаўнераў і гаспадар ваўкоў. Паводле перакананняў даследчыкаў, хрысціянскі святы замяніў Ярылу, Сына Лады і Дажбога (сонца), апекуна ўрадлівасці і кахання.
Пра свята гаварылі: «Да Юр’я корму і ў дурня», «Юр’ева раса не трэба каням аўса». Статак выганялі вербнай галінкай на «юраўскую pa­cy», піапталі замовы, абкурвалі кароў купальскімі зёлкамі. 3 пастухамі праводзілі абрадавыя частаванні, дамаўляліся з імі, да якой пары яны будуць пасвіць кароў да восеньскага Юр’я ці да Міхайлаўскіх Дзядоў.
Коням стрыглі хвасты і грывы. Хадзілі аглядаць палі, закопвалі на ўзмежках рэшткі рытуальнай стравы (ахвяра духу зямлі), насілі на рунь каравай. Качаліся на ніве, каб зямля радзіла і давала здароўе. На Усходнім Палессі бытаваў так званы Тураўскі карагод, з якім моладзь абыходзіла двары гаспадароў і кіравалася ў поле. Там насілі каравай, спявалі.
У гэты дзень вадзілі і іншыя карагоды. У некаторых паўднёвых раёнах «вадзілі стралу». Вечарам спявалі Юр’еўскія песні пра тое, як Юрый адмыкае зямлю ключамі, выпускае расу і вясну:
А ўзяў ён ключы залатыя, Адамкнуў зямлю сырусенькую, Пусціў расу цяплюсенькую На Белую Русь і на ўвесь свет.
Зап. у 1856 г. П. Шпілеўскі на Віцебшчыне.
Юр’еўскія песні спявалі да Міколы.
Хвалю Бога, шчо Юр’я дождала!
Збіраймоса, нородзе(й) хорошы, Нап’емоса горэлкі за грошы.
Да погналі мы ж усі волы
Да на Юр’еву жы росу.
Да посіецеса ж, усі вы волы, Ды бойцеса ж ночы.
Ох, я жэ пойду до дзеўчыны,
Шчо й чорные вочы.
Да посіецеса ж, усі вы волы, He боіцеса же воўка.
Ох, я жэ пойду до дзеўчыны, Бо дзеўчына жэ лоўка.
Зап. у 2005 г. Казец Г. М., Бабарэка В. У., Валаховіч В. В. у пас. Палескі Аунінецкага р-на ад Шыкунец Веры Федараўны (1937 г. н., у Слоніме).
Ушэсце (Ушэснік, Шоснік), свята народнага календара, дзень агляду жыта; чацвер на шостым тыдні пасля Пасхі, саракавы дзень. Як не будзе дажджу на Ушэсце, кажуць у Лельчыцкім раёне, так не будзе шэсць нядзель. У валачобных песнях Ушэсце (Шоснік) «колас выносіць», «у поле ходзіць, з Богам рондзіць», «пшонку сее»; у гэты дзень, як пяецца, «жыта выплываець», «жытцо пучком, каленцэм», «колас точыць», «аўсы шасцяць»...
Згодна з беларускімі павер’ямі, на Ушэсце з зямлі выходзяць прасушыцца скарбы, але іх ніхто не бачыць. 3 пшанічнай мукі на малацэ з яйкамі сяляне пяклі тонкія бліны, якія называлі «богавы анучы».
У многіх раёнах Ушэсце святкавалася як апошні дзень вясны. А на Усходнім Палессі ў гэты дзень выконвалі абрад «ваджэння і пахавання стралы». Удзельнікі збіраліся на традыцыйным месцы пад спевы асноўнай песні:
Ой, пушчу стралу да па ўсяму сялу.
Ой, пайшла страла, да й у канец сяла. Да забіла страла добрага малайца...
Вадзілі веснавыя карагоды, «танок» у полі або абыходзілі вакол вёскі. Гулялі на жыце, закопвалі ў глебу «стралу» (пярсцёнкі, грошы і інш.), каб задобрыць палявога духа на добры ўраджай.
Ой, ідзі, страла, ды ўдоль сяла.
Охі-ой-лю-лі, да й удоль сяла.
Ой, удоль сяла, упоперак вуліцы.
Ой, не бей, страла, добра молайца.
Па таму молайцу некаму плакаць: Мамка старэнька, сястра меленька, Жэна молада каля горада.
Ой, дзе маці плача там рака цячэ, А дзе сястрычанька там крынічанька, А дзе жана плача там расы няма.
Зап. у 1987 г. ЛозкаА. Ю. у в. Стаўбун Веткаўскагар-на ад Зуевай М. Л., 1928 г. н., Грамадцавай Е. П., 1923 г. н. і інш.
Сёмуха (Сямік, Тройца, Пяцідзясятніца, Клечанне, Зелянец, Зялёныя святкі) старадаўняе свята, у якім праглядаецца культ продкаў, шлюбу і расліннасці, прымеркаванае пазней царквою да хрысціянскай Пяцідзясятніцы (50-ы дзень пасля Пасхі).
Напярэдадні Сёмухі праводзілі Дзяды. На свята ўпрыгожвалі «маем» (зялёнымі галінкамі) будынкі. Дзяўчаты хадзіліўлес «завіваць» бярозкі. Абрад праводзіўся разам з кумаваннем (кумленнем), старадаўнім дзявочым звычаем устанаўлення сяброўскіх адносін на пачатку лета. Найболыл распаўсюджаны ва ўсходняй і цэнтральнай частках Беларусі (Магілёўшчына, Міншчына). Ідучы ў лес, дзяўчаты спявалі: «Пойдзем, дзевачкі, у луг гуляць, // Зялёных вянкоў завіваць. // Заўём вянкі на ўсі святкі, // Наўсі святкі, наўсі празьнічкі...». Дзяўчаты парамі завязвалі верхавіны двух бярозак у выглядзе вянка і праходзілі тройчы пад ім, цалаваліся ў гонар усталявання сяброўскіх адносін на ўвесь год і пераход у групу дарослых жанчын. Елі абрадавую страву (яечню): «Амы вяночкі завілі, // Гарэлачку папілі // I яешаньку паелі». 3 вянком на галаве ішлі да ракі і кідалі яго ў плынь, варожачы пра будучае («Калі вянок плавае
Студэпты-фалькларысты ў гасцях вялікага знаўцы фальклора Палесся Настассі Якавец (в. Лобча, Лунінецкі раён).
на вадзе добрая прыкмета, калі патане благая»). Увесь абрад суправаджаўся выкананнем песень. У некаторых раёнах Палесся гэтае свята называлі Клечаннем, відаць, таму, што галінкамі клёна ўпрыгожвалі хаты.
Дзень святой Тройцы, Пяцідзесятніца вялікае царкоўнае свята,якое ўваходзіць у лік асноўных («двунадзясятых»), адно з дванаццаці, прысвечана памяці даравання Богам Майсею дзесяці запаветаў, аб сашэсці Святога Духа на апосталаў, якія панеслі сведчанне пра ўваскрэслага Ісуса. Гэты момант лічыцца нараджэннем царквы, што прызнае трыадзінства, Святую Троіцу: Бог-Айцец, Бог-Сын і Святы Дух.
Наступны тыдзень пасля Сёмухі дні праводзін вясны, пачатак Русальнага (Граннага, Крывога, Праводнага, Клячальнага, Траецкага, Духавага) тыдня (Русальніца, Брэзжыны, Іван-ды Мар’я, Духаў дзень).
Звычайна на другі дзень Сёмухі ў Заходнім Палессі наладжвалі Свята куста, або вадзілі «куста». «Апраналі» дзяўчыну ў зялёныя галінкі дрэў і вялі па вёсцы з песнямі:
Павядзём куста пад гай зеляненькі, Сустрэне нас да казак маладзенькі...
Прывялі куста
Ды й з зялёнага клёну: Дай нам, пану, Хоч па залатому...
Абрады і песні былі накіраваныя на спрыянне ўрадлівасці зямлі і лепшай долі чалавека.
Ва Усходнім Палессі выконваліся праводзіны русалкі ў жыта. Найболып вядомы з абрадаў песні ў Чачэрскім і Буда-Кашалёўскім
раёнах:
На Граннай нядзелі Русалкі сядзелі...
У Хойніцкім, Рэчыцкім і іншых раёнах спявалірусальныя песні:

Правяду я русалачку да броду, А сама вярнуся да дому...
На другі дзень Труйцы, После сёмой нядзілі Да сплэлі выночка Для молодоі дэвчыны. Мы ўплэлы ў вэночок Зэлэнэнького клёну, Повідэмо кустку Да по селу Лобэцкому.
Ой, да по сэлу да по Лобэцкому Да ішла куста да ўсяя жоноцкая.
Ды ныхто ж тую кусту нэ б’е, нэ карае, Да кажын туй кусты да здороўя жадае.
Труйца, Труйца, Свята Богородыца!
Посыю жыто, да нэхай зародыць;
Посыю жыто, посыю пшэніцу: Зароды, Божэ, усяку пашныцу. Што зародытца, то для мого бацюхна, Што нэ зародытца, то для мого свёкорка. Солодок мэдок, то для моюй матонькі, А горка горылка, то для моёй свёкоркі.
Зап. у в. Аобча Лунінецкага р-на ад Якавец Настассі Іванаўны, 1946 г. н.
Купалле старажытнае абрадавае свята сонца і агню, бостваў урадлівасці і росквіту зямлі. Прымяркоўвалася да летняга сонцастаяння. «Дзень адбаўленне, ночы прыбаўленне», кажуць у народзе і нездарма захаваўся звычай наглядаць засвяцілам як «сонца грае». «Сёння
Купала, заўтра Іван...», гаворыццаў песнях. Гэтыя і іншыя факты даюць падставу сцвярджаць, што Купала язычніцкае свята, да якога прыстасавана пазней святкаванне царквою (у другі дзень, 24 чэрвеня) «Рождества честного славного Пророка, Предтечп н Крнстнтеля Господня РІоанна». Паводле Бібліі, бяздзетнаму святару Захарыю, што жыў у Хаўроне (Іўдзейскія горы), аднойчы архангел Гаўрыіл паведаміў, іпто яго жонка Елісавета народзіць сына, якога неабходна назваць Іаанам, і які затым многіх з сыноў Ізраілевых паверне да Госпада Бога. Анямелы Захарый за сваё сумненне загаварыў на восьмы тыдзень нараджэння Прадцечы, калі даў імя яму, як і прадказвалася Іаан, што азначала «дар Божы». Іаан Хрысціцель прадказаў прыход Месіі Ісуса Хрыста і прапаведаваў яго вучэнне. Ён распачаў абрад хрыіпчэння (мыцця) ў вадаёмах і прымаў яго ў Іарданс ў самога Ісуса Хрыста.
Язычніцкае Купала ўпамінаецца ў летапісах 1175 года.
Напярэдадні свята збіралі кветкі для вянкоў, лекавыя зёлкі дзеля прыгатавання лекаў і варажбы, якая нагадвала таемную забаву. Дзяўчаты з вянкамі вадзілі карагоды ля вогніпіча, потым купаліся на досвітку і пускалі вянкі на ваду, наглядаючы за іх рухам, у якім імкнуліся разгадаць свой лёс. Для гэтай прычыны таксама ўторквалі краскі і зёлкі ў шчыліны сцен будынкаў.
Асноўнай купальскай кветкай лічыцца папараць-кветка, якая, згодна з легендаю, зацвітае апоўначы на свята і якую выпраўляюцца піукаць. Хлопцы пад вечар сцягвалі старыя рэчы, галлё пад вогніпіча. Месца для яго часцей выбіралася на высокім беразе ракі ці возера, на паляне, каля жыта. Праводзілі абрад здабывання жывога агню церлі асінавыя палкі. «Сягоння ў нас Купала, сам Бог агонь расклаў», спявалі ўдзельнікі свята. Палівам для вогніпіча таксама служылі дровы з дуба сімвалічнага дрэва Перуна, што відаць з купальскіх песень: «Пажарам дуб’е гарэла...», «Гарэла дуброва, гарэла...» і ініп.
Над купальскім вогнішчам высока на жэрдцы ўздымалі запаленае кола. Звычайна яго бралі са старога воза, прасмальвалі, або аблівалі дзёгцем, каб ярка гарэла. Згарэла адно ладзілі другое. Вакол купальскага агню вадзілі гульнёвыя карагоды, спявалі песні. Полымнае кола таксама пускалі ўніз з узгорка.
Песнямі суправаджаліся абрады на свяце, карагоды і гульні, завадатарамі якіх з’яўляліся Купалінка і Купаліш. Каля вогнішча ўсе частаваліся 48
абрадавай стравай, моладзь пераскоквала цераз агонь ён лічыўся ачышчальным ад злых духаў.
У звычаях скакання цераз вогнішча, а таксама ў кіданні галавешак у жыта (адпалохванне ведзьмаў), спальванні сарочак хворых дзяцей праглядваецца акт, які носіць ахоўна-ачышчальны абрадавы сэнс. Моладзь скача цераз агонь з перакананнем, што русалкі не будуць нападаць і прыходзіць даіць кароў, і каб ачысціць сябе і засцерагчы ад хвароб, чараў.
Дзяўчаты на Купалле варажылі пра будучае замужжа. Наогул, гэта было свята маладосці і кахання. У далёкім мінулым яго называлі «бясоўскім ігрышчам», «ігрышчам межу сёламі», пра якія Нестараў летапіс сведчыў: «Схожахуся на нгрыіца, н ту умыкаху (выкрадалі А. Л.) жены собе, с нею же кто совеіцашеся; нмяху же по две н по трн жены».
Абрад з вадою супаў з язычніцкім купаннем у pace і вадзе, у якой, як лічылася, само сонца купалася. Лічылася, хто пакупаецца ў гэты дзень, у таго хвароба мінецца. Таксама варажылі.
Ой, рано на Івана, Дзе Купала начовало ? У святліцы начовало. Ой, рано на Івана, Дзе Купала начовало? У пшаніцы начовало. Ой, рано на Івана, Дзе Купала начовало? У чыстым поле сярод жыта. Ой, рано на Івана, Дзе Купала начовало? У зеленьком.
Ой, рано на Івана, Дзе Купала начовало? У пер’ейку.
Ой, рано на Івана, Дзе Купала начовало? У беленькам.
Ой, рано на Івана, Што Купала поснядало? Я варэнечкі варыла.
Ой, рано на Івана, Чым Купала запівала? Гарэлочкой запівала, Ой, рано на Івана.
Зап. у 2006 г. Шубко Г. у г. п. Палескі Аунінецкага р-на ад Аеўкавец Міхаліны Валер’еўны, 1934 г. «.
Гарэло Купало, гарэло, На Купале дзяўчына сядзела. Прышоў па яе бацька: Хадзем, маё дзіцятка, дадому, Наехало сватоў цэлы двор.
- Няхай едуць гэта не мае, А як будуць ехаць мае Дык будзе дарожка звінеці, Дык будзе музыка іграці, Дык будзе свахачка спяваці.
Зап. у 2006 г. Мельнічук I. у в. Вялікія Чучавічы Аунінецкага р-на ад Аіхтар Алены Рыгораўны, 1922 г. н.
Кладзеце агні вялікія, ГІалеце ведзьму лятучую. Каб яна па полі ні лятала, Каб яна забораў не ламала, Каб яна па хлевах не хадзіла Каб яна каровак не даіла.
Зап. у 2006 г. Мельнічук I. у в. Вялікія Чучавічы ад Аіхтар Алены Рыгораўны, 1922 г. н.
Петро Іллю клічэ:
- Ходы, Іллю, погуляймо.
- Гуляй, Петро, гуляй, Колі тобі гуляецца. Мені, Іллі, нэма колі, Бо ў мэне женці ў полі, Бо ў мэне женці ў полі, А косці ў болоці, А косці ў болоці. Нэма колі гуляты.
Зап.у 2006 г. Канопская А. У. у в. Багданаўка Аунінецкага р-на ад Ільючык Ганны Іеўлеўны, 72 г.
Жніво. Фота J. Obr^bski.
Жніўныя песні і абрады. Песні падзяляюцца на зажынкавыя, як пачатак жніва, уласна жніўныя і дажынкавыя. Абрады звязаны з пачаткам жытняга жніва (пакрыванне поля, першы сноп) і заканчэннем уборкі ўраджаю {завіванне барады, дажынкавы вянок).
Песні вельмі журботныя. У іх выказвалася крыўда на непасільную працу, нялёгкае жыццё пад прыгонам у сям’і мужа, нараканне на адзіноту, на страчаную дзявочую прыгажосць.
Зелёный дубочак На явор схіліўся, Да молодый козачэ, Чаго зажурыўся? Ой я зажурыўся, Што не ожэніўся. Посеяў жыто, Нема кому жаты. Поссяў жыто, Нема кому жаты. Зелёна пшэніца Будэ зімоваты. Ой на тобі, сынку, Рубля золотого. Купі собі, сынку, Коня вороного.
Конь воды нап’ецца На соломе ляжэць. А яшчэ молодому Праўдонькі не скажэць.
Зап. у 2006 г. Карапец С. А. у в. Багданаўка Аунінецкага р-на ад БайдаА. М., 1910 г. н.
Ужэ сонцэ нізенько, Ужэ вечор блізенько. He пойду до дому, Буду тут ночоваці Под орзховым кустом, Под шырокім лістом. У мене дома чужы бацько, Стрэне мене ў вороцечках, Сярпок у ручок возьме. А ведзерцэ ў ручкі дасць: Ідзі, нявестка, по водзіцу У холодную крыніцу. Ты, свекратко, чужы татко! Чы ты водзіцы жадаеш, Чы ты так мене ізбываеш? Нявестка, чужэе дзіця! Я водзіцы не жадаю, Да так цябе ізбываю. Няма на цябе ні звера, Hi ліхого чоловека.
Я звера не боюса, Чоловеку поклонюса. Я звера колом, колом, Чоловеку чолом, чолом.
Зап. у 2006 г. Велясюк К. М. у г. Аунінцы ад Ясень Надзеі Паўлаўны, 1926 г. н.
Мое жаночкі, мое жнеечкі,
Жнеце жыта до замежка, Жнеце жыта до замежка, На замежку гуркоў дзежка. Ой, ты, пане-паночку, Венесь збаночку, Бо мы ж цяпер нажаліся Да замежка дабраліся.
Зап. у 2007 г. Саўкіна В. у в. Дрэбск Лунінецкага р-на ад Ганозінай Н. Ф.
А ў нашого пана дажыначкі.
Дай нам, пане, гарэлачкі.
Дай жэ нам віна, Бо не стоіць ніва твоя.
Зап. у 2006 г. у в. Вічын Лунінецкага р-на ад Велясюк Таццяны Іванаўны, 1914 г. н.
На болоці да косар косіць.
Ен прыпаўшы да й голосіць: Ці то ж моя коса тупа, Ці то моя жонка скупа. Моя коса, як меч гостра, Моя жонка як печ тоўста. Моя коса не тупая, Моя жонка не скупая.
Дала кусок сала, Коб моя коса добрэ брала.
Зап. у 2006 г. Лабко С. В. у в. Кажан-Гарадок Лунінецкага р-на ад Каратыш Веры Васільеўны, 1920 г. н.
«Жаніцьба коміна» («жаніцьба пасьвета», «жаніцьба лучніка», «жаніцьба светача»), сакральны абрад першага запальвання святла ў хаце восенню. Для асвятлення выкарыстоўвалі меншы комін (вялікі ў печы), пад спецыяльнай адтулінай у столі прымацоўвалі вісячы дымаход з дошак або сплецены з лазы ці з мешкавіны, які абмазвалі глінай, і падвешвалі да яго звычайную патэльню ці невялікую металічную рашотку (пасьвет, лучнік). На ім гарэла лучына, што асвятляла хату селяніна ў доўгія асеннія і зімовыя вечары.
Абрад прымяркоўвалі да першага дня восені (Сымона -1/14 верасня, магчыма, раней да восеньскага раўнадзенства). Маецца запіс абраду, прымеркаваны да вясны, Фамінога тыдня (2-гі тыдзень пасля Вялікадня). Звычаі выяўляюць навагоднія традыцыі. Праваслаўны каляндар адзначае памяць прападобнага Сямёна Стоўпніка (459 г.), які праславіўся строгім аскетычным ладам жыцця, і пачатак індыкта, царкоўнага Новалецця (Новага года), які быў ўведзены замест 1 сакавіка маскоўскім Саборам у 1492 г. Яшчэ раней быў уведзены імператарам Канстанцінам Вялікім у гонар перамогі 1 верасня 312 г. над Максентыем, калі была падаравана хрысціянам поўная воля спавядаць сваю веру.
Прадзенне пры пасвеце. Лунінсччына.
Фота Ю. Абрэмбскі.
У абрадзе праяўляюцца даўнія язычніцкія традыцыі пакланення духу-продку, агню-багачу. Комін упрыгожвалі ручнікамі, кветкамі, стужкамі. «Частавалі» агонь на пасвеце гарэлкаю, салам, арэ-
хамі і іншымі ласункамі. Прысутным выказвалі пажаданні ў сямейным і гаспадарчым дабрабыце. Жанчыны вадзілі вакол коміна карагод і спявалі вясельную песню «жаніху» («Ой, прыйшлі ж ночанькі доўгенькі, // Пасьвяці ж нам, коміну беленькі, // Мы ж цябе кветкамі ўбіралі,// Барвяночкам, рутай аперазалі...»), з якой відаць, што маладыя Комін і Праца («Праца наша дзеўка гарненька, // Палюбіці Коміна радзенька»). У асноўнай песні выказвалася просьба, каб комін будзіў усіх рана. Даваў святло для хатніх работ: «...кручу-верчу і буры праганяў, // Дым і сажу нёс варагам...».
Асяніны (Змітраўка, Змітравы Дзяды, Казанскія Дзяды, Мясніцы), памінальны дзень праз тры тыдні пасля Пакрова (14 кастрычніка), перад Змітравым днём (8 лістапада). Праводзіліся звычайна ў пятніцу і суботу. Напярэдадні ў хаце прыбіралі, мыліся ў лазні і там жа пакідалі вядзерца чыстае вады і новы венік для «дзядоў». Гатавалі абрадавую вячэру: куццю, бліны, клёцкі, яечню, мяса. Продкаў трэба было добра пачаставаць («іначай яны нашлюць няўрод і розныя няшчасці»). У некаторых мясцінах на рытуал запрашалі гасцей (звычайна сваякоў, суседзяў). Перад вячэрай гаспадар тры разы абыходзіў са свечкай стол, адчыняліся ўсе вокны і дзверы, каб продкі маглі заходзіць у дом і садзіцца за стол. Гаспадар заклікаў «дзядоў» за стол такімі словамі: «Святыя дзяды, завём вас, хадзіце да нас! Есць тутусё, што Бог даў, што я для вас ахвяраваў, чым толькі хата багата. Святыя дзяды! Просім вас, хадзіце, ляціце да нас...». У некаторых рэгіёнах хадзілі на могілкі.
Старадаўнія язычніцкія традыцыі ўшанавання душаў продкаў зліліся з хрысціянскімі днямі памінання памерлых («тых, што паснулі»), якія адзначаюцца ў праваслаўных сем разоў на год.
Каталікі праводзяць памінальныя дні 1 (Усе святыя') і 2 лістапада (Задушны дзень).
Багач, старажытнае свята заканчэння збору ўраджаю гэта водгук язычніцкага свята земляробчага культу «бога сонца, бога дастатку і багацтва»,яклічыў Адам Багдановіч (1895). Гэтаесвятамаенекалькіназваў: Багатнік, Багатуха, Гаспожка Багатая, Малая Прачыста, Прачыста, Другая Багародзіцца, Другая Прачыста, Другая Спажа, Спожка, Другі святок, Нараджэнне Божае Маці, Зельная. Адзначаецца 21 верасня. Цяпер яно прымеркавана да Раства Багародзіцы (у праваслаўных), альбо Панны Марыі (у каталікоў).
Багачом або багатцам называлі таксама кошык з жытам і свечкаю. Яго на свята насілі ў кожную хату і адрыну. Зерне ў кошык збіралі з першага зажынкавага снапа, свечку рыхтавалі пад спеў дажынкавых мелодый. Згодна з павер’ямі, Багач забяспечваў сям’і дабрабыт і шчасце. Адно з вядучых месцаў займаў святар у свяце, якое на хрысціянскі манер называлі Святам Свечкі. Падобныя святкаванні праводзілі і ў іншыя дні
календара.
На Багача да ўсходу сонца гаспадар засяваў ніву жытам, асвечаным яшчэў Першую Прачыстую (28 жніўня). «Прыйшоў Багач кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку» агульнавядомая прыказка. Існуюць і іншыя прыказкі, звязаныя са старадаўнім святам («У стагнача хопіць хлеба да Багача»; «Багач заткнуў за страху рагач»; «Прыйшоў Багач -
Ая млына. Лўтар самгдзейны мастак Мікалай Тарасюк (Пружанскі р-н).
рыхтуй рагач, прыйшла Пакрова рыкнула карова» і інш.). Восеньскае свята з’яўляецца адметнасцю беларусаў, бо падобнай і багатай абраднасці ў гэты дзень не заўважалася ў суседніх народаў.
Збіральніцкія песні разнавіднасць восеньскай лірыкі беларускага фальклору. Прымеркаваны да збору дароў прыроды (ягад, грыбоў, арэхаў). 3 абрадамі не звязаны. У шмат якіх творах праяўляецца функцыя збірання («Па бару хаджу, ягадкі бяру», «Паехаў мілы па журавіны», «У цёмным лесе грыбы зарадзілі», «Схілю, зламлю арэшыну»), Сямейныя ўзаемаадносіны, доля тэма спрадвечная, што не мінула і збіральніцкіх песень (« Да спарадзіла мяне маці...//Ягады беручы. // Ягадкі ў прыполлі, // У мяне на далоні. // Ой, ягады ў прыполлі, // Няма ў мяне долі»),
Рэкруцкая, салдацкая тэматыка традыцыйна адбілася ў восеньскіх песнях («Ой лістам, лістам дарожка запала», «Па сінім моры»).
До луга дорога, А ў лузе каліна. Там дзевчына ходзіла. Да і каліну ломіла. Ту каліну ломіла Да до бацюхны носіла. Мій батюхна, мій роднэсенькі, Чы я буду такая, Як каліна жаркая?
Ой, дзіця да мое, будэш, Як ў мэнэ побудэш. А як пойдэш от мэнэ, To спадэ ўся краса з тэбэ. Як с раннего овса роса, To с тэбэ молодой краса. Як с раннего овса вітка, To с тэбэ молодоі квітка.
Зап. у 2006 г. Карапец С. Л. у в. Багданаўка Лунінецкага р-на ад Байды A. М., 1910 г. н.
СЯМЕЙНА-АБРАДАВАЯ ТВОРЧАСЦЬ
Гэта від фальклору, які суправаджаў абрады, звязаныя з нараджэннем чалавека, яго шлюбам і смерцю.
Радзінныя песні. Іх яшчэ называлі хрэсьбінныя, або ксцінныя. Песні выконваліся ў час сямейнага адзначэння радзін абраду, які праводзіўся ў нядзелю праз два-тры тыдні пасля нараджэння дзіцяці, звычайна ў дзснь царкоўнага хросту.
Песні гэтага жанру падзяляюцца на рытуальна-заклікальныя, велічальныя, жартоўна-гумарыстычныя і застольныя, яны прысвячаліся дзіцяці, маці-парадзісе, бацьку, бабкі-павітусе, кумам. Радзінныя песні выконваліся пры абрадах «Бабіна каша»,
«Цяганне бабы на баране», «Бабінакаша»,Жыткавіцкіраён. а часцей у застоллі. Найбольш
песень, звязаных з нараджэннем чалавека, бытавала і захавалася ў беларусаў, чым у іншых славянскіх народаў. Яны з’яўляюцца нашай несумненнай нацыянальнай адметнасцю.
Вясельныя песні. Багаты паэтычны цыкл складанай сістэмы беларускага вяселля, у якое ўваходзіць комплекс абрадаў і звычаяў у спалучэнні з музыкай, танцамі, гульнямі, прыгаворамі і іншымі элементамі. Нездарма вяселле называюць «народнай операй».
Песні суправаджалі амаль усе этапы вяселля: падрыхтоўчы (выгледзгны, даведкі, сватанне, запоіны, агледзіны, заручыны); уласна вясельны (суборная субота, запросіны, каравай, вясельнае дрэва, пасад, прыезд дружыны маладога да маладой, выпраўленне маладых да шлюбу, застолле, вясельныя музыканты, шлюб, пераезд да маладога, камора,
пасаг, завіванне, выпрабаванне здольнлсцяў і характару маладой, падзел каравая, адорванне маладых)-, паслявясельны (цыганы, пярэзвьі). Адрозніваўся рэпертуар сіроцкага і ўдавецкага вяселляў.
Хлўтурнле (плхлвлльнле) глллшэнне жанр сямейна-абрадавага фальклору, звязаны з традыцыйным пахавальным абрадам, які з’яўляецца паэтычна-імправізаванай формай выяўлення гора і смутку па памерлым. Галашэнні па бацьку, маці, мужу, сыну, дачцы, дзеду, бабе і іншых сваяках.
Наогул, беларускія галашэнні бываюць абрадавымі (хаўтурныя і вясельныя) і пазаабрадавымі (бытавыя і ваенныя).
Пазаабрадавы паэтычны фальклор
Гістарычныя песні. Песні пра гістарычны факт або гістарычную асобу. У некаторых творах адлюстроўваецца барацьба народа з яго ворагамі (татара-мангольскае нашэсце, турэцкі палон, Аршанская бітва, вайна 1812 г., Вялікая айчынная вайна 1941-1945 гг.). Гістарычная тэматыка прысутнічае ў рэкруцкіх і салдацкіх песнях, баладах.
У недзелю рано, у другой годзіні, Польску раздзелілі на дзьве половіны. Одну ж забралі немцы,
А другую ж да вошывые красноармейцы.
Зап.уі 990 г. Туміловіч В. М. у в. Кажан-Гарадок Аунінецкага р-на ад Туміловіча Мікалая Максімавіча, 1914 г. н.
Балады гэта ліра-эпічныя песні, якія апавядаюць пра драматычныя і трагічныя падзеі ў жыцці чалавека. Назва мае літаратурнае паходжанне, і ўпершыню ў Беларусі баладам даў характарыстыку Адам Міцкевіч. У народзе іх называлі «доўгімі», «смутнымі», «жаласнымі» песнямі.
Балады падзяляюць на песні з міфалагічнымі матывамі, на казачныя і легендарныя, балады-загадкі, гульнёва-карагоднага складу, навелістычныя.
Цячэ рэчанька невялічанька,
Скочу-пераскочу,
Ой, отдай мэнэ, моя мамонька, За кого я хочу.
Ой, отдавала, дый прыгадвала, У госцях не бываці.
- Ой, як ты прыйдзеш, моя дочэнька, Той выганю з хаты.
- Сядзела я год, сядзела я два, У трэці не сцярпела, Дай кінулась я шэрай зузуляй, К роду полецела.
Полем лецела, поле пакрывала Дробнымі слязамі.
Лесам лецела голле ламала, Белымі рукамі.
Заляцела ў сад, да зялененькі, Села на каліну
Дай стала каваць, дай прыказваць: Дом не радзіма, Сядзіць маманька вой у окошанька, Ручнік вышывае.
Ой, а старшы брат на крылечаньку Ружжо заражае.
- Позволь, маці, мне, позволь, родная, Ту зузулю ўбіці, Што йона куе, жалобно пое. He могу жыці.
He позволю, сын, не позволю мой, Ту зузулю ўбіці, Бо ей так цяжко, як моей дочцэ, На чужыне жыці.
Калі зузуля, калі шэрая,
To ў боку, у маці,
А калі дочка, то прошу до хаткі.
Зап. у 2005 г. Ю. Цопкала, Г Чарневіч у в. Красная воля Лунінецкага р-на ад В. А. Грэбень.
Праважала маці сына ў салдаты, Маладу нявестку ў полі лёну рваці. Як не вырвеш лёну, не ідзі дадому, Стань у чыстым полі стройнай тапалёю. Рвала лён той, рвала, рвала, не дорвала, Дэй пасярод поля тапалёю стала. Адзін год праходзіць, і другі мінае, На трэці гадочак вяртае сыночак. Маці, мая маці, што то за навіна? Што пасярод поля расце тапаліна? He пытайся, сынку, гэтую навіну Ды бяры сякеру, сячы тапаліну.
Адзін раз ударыў лісце зашумела, Другі раз ударыў, то й загаварыла. He сячы, мой мілы, я твая Галіна, Зялёны лісточкі то твая дзяціна. Маці, мая маці, што ж ты нарабіла, Мы навек любілі, а ты разлучыла.
Зап. у 1998 г. вучлнь 5 кл. Грэбень Сяргейу в. Ракітна Лунінецкага р-на ад сваёй маці Надзеі Сямёнаўны.
Слцыяльнл-бытлвыя песні. Героі гэтых твораў набліжаны да свайго сацыяльнага асяроддзя.
Антыпрыгонніцкія песні. У творах з антыпрыгонніцкімі матывамі адлюстроўваецца паднявольная праца селяніна, жорсткая эксплуатацыя яго панам і падпанкамі, папом («Не плач, маё дзіцятка», «Бадай пану ў дварэ страшна», «Ой, ляцела паншчына»).
Ой лецела пава,
У чэрэту ўпала. У феврале месецы Паншчына пропала. Паншчына пропала Усе горы трэсліса.
А за ёю аканом: Паншчына, верніса! Ох пайшоў наш пан Пшыніцы касіці, А за ім жа стара пані Снопікі насіці. Пакасіў жа наш пан Чатыры покосы.
Потоптала пані чаравічкі, Йдзе додому боса. Ох хоцела пані Рабочых наняці.
Цап-лап по карману, Нема чого даці.
Зап. у 1987 г. Аозка А. Ю. у в. Астражанка Аельчыцкага р-на ад фальклорнага гурта «Каханачка».
Казацкія песні. Зарадзіліся яны yXVI-XVII стст., калі на беларускіх землях абвастрылася міжусобная барацьба, узнік сялянскі рух. Нярэдка беларусы ўцякалі ад прыгону на Украіну і ўступалі ў казацкія загоны (атрады). Казацкія песні трансфармаваліся на беларускіх землях іўзнікалі свае («Ехалі казакі із Дону дадому», «Шуміць, шуміць зялёная
дуброва»).
Ехалі казакі са службы дадому, Падманулі Галю, забралі з сабою. Ой, ты, Галю, Галю маладая, Падманулі Галю, забралі з сабою. Едзем, едзем з намі, з намі, казакамі, Будзе табе лепей, чым у роднай мамы. Як повезлі Галю цёмнымі лясамі, Прывязалі Галю да сасны касамі. Запалілі сосну разнымі агнямі, Заплакала Галя горкімі слязамі. А хто в лесе чуе, няхай паратуе, А хто дочак мае, няхай навучае. А хто дочак мае, няхай навучае, Позняю парою гуляць не пускае.
Зап. у 2005 г. I. Мельнічук у в. Чучавічы Аунінецкага р-на ад Г Я. Ліхтар,1929 г. н.
Ой ты, Грыцу-Грыцу, Ты донской козачэ, Ой, за табою, Грыцу, Уся краіна плачэ.
Ой, не так та краіна, Молода дзеўчына. Грыца полюбіла, Дай прычаравала. Да, ой, дала ему чару, Яку ж сама знала.
Да, ой, у вышнёвым садочку Коніка седлала, Да й коніка седлала, 3 Грыцем розмоўляла.
Зап. у 2004 г. Каховіч Т. у в. Бастынь Лунінецкага р-на лд В. М. Барысевіч, 1932 г. н.
Рэкруцкія і салдацкія песні. Першы рэкруцкі набор на беларускіх землях у расійскае войска быў праведзены ў 1794 годзе. У песнях, якія былі прысвечаны рэкрутам і воінам, апавядалася пра іх бяспраўнае і небяспечнае жыццё, несправядлівыя адносіны ў царскай арміі. Нават падчас Другой сусветнай вайны як спяваліся традыцыйныя, так і складаліся новыя песні («У нашага караля», «Ой, у лесе пры дарозе», «Ішлі хлопцы дарогаю», «Матка свайго сына ў салдаты аддала»).
Ішлі хлопцы дарогаю, Запыліліся глаза.
Смотрэць-глянуці нельзя. Оглянуліся назад Дзве красоточкі стояць, Самі з собой говораць. Ой вы, дзеўкі, вы красоткі, Ой цяпер нам не до вас. Бяруць у салдаты нас Дый на 25 гадоў, А на 26-ому прыхаджу я дадому. Прыходжу я до двора Насыпаная гора.
Прыхаджу я до ворот Дэй пытаю, дзе мой род. Твайго роду няма, Отец, маці помэрла. Отец, маці помэрла, Сестра замуж пошла. Да остаўся брат одной Нежанаты, халастой. Чаго, брат, не жэнішся, На кого надзеешся?
Зап. у 2001 г. вучаніца. 7 класа Рылач Тамара у в. Ракітна Лунінецкага р-на ад сваёй бабулі Пінчук Марыі Рыгораўны.
Ой, на горэ, ой, на горэ віцер віе, А в доліне трава шуміць.
Ой, в доліне, ой, в доліне трава шуміць, А в той траве казак ляжыць.
На купінку, на купінку галавою, На древучы касціною.
На древучы, на древучы касціною, Ой, він ляжыць.
Ой, він ляжыць, ой, він ляжыць, помірае, Да й коніка водправляе.
Ой ты, конё, ой ты, конё, вороненькі, Да й товарыш вэрненькі.
Бэжы, конё, бэжы, конё, дорогою, Да й добэжы к новай хаці.
Вой добэжы, вой добэжы к новай хаці,
Мо там выйдзе стара маці.
Возьмэ цебэ, возьмэ цебэ за грываньку, Дай поведзе на стоеньку.
Ой да поведзе, ой да поведзе на стоеньку, Попытае да й про сына.
Дзе ты сынку, дзе ты сынку, подзіваўса, Шчо й дадому не явіўса.
Ожанівса, мая маці, ожанівса,
Да взяў собі подолянку.
Ой, взяў собі, да взяў собі Подолянку -
В чыстым полі жовту ямку.
Зап. у 2004 г. Шасцітка А., Жураўлёва В. у в. Аунін Лунінецкага р-на ад Г. Я. Яшчанкі, 1920 г. н., Л. М. Сацкевіч, 1931 г. н., і інш.
Па балотам, па лесам
Голас раздаецца, Група пінскіх партызан Едзе ды смяецца.
Недалека там есць месца,
Каля Бастыні,
Там жызнь пакончылі сваю
Фрыцы із Бярліна.
За скацінаю ў сяло немцы прыязджалі,
Партызанам павязло -
Немцаў пастралялі.
He хацелась паміраці бандзітам нямецкім, Што не можно ім гуляць у нашых сельсоветах.
Зап. у 2003 Кушнер Ю. В., Бялова Я. А., Гецман Н. I. у в. Бастынь Лунінецкага р-на.
Забіралі хлопцаў на войну, войну,
Повезлі далёко ў чужу сторону.
А бацька забралі окопы копаць.
А сына забралі станцыю охраняць.
А той стары бацька окопы копаў, Здалёка ён відзеў, як стралок упаў. He паверыў бацько вон своім глазам Падышоў он блізко а вон его сын. Пастараўся досок і зробіў гробок, I горко заплакаў: «Лежы, мой сынок».
Зап. Тарасеня П. Г у в. Велута Лунінецкага р-на.
Бурлацкія (спгругоўскія) і батрацкія (найміцкія) песні. Некаторыя сяляне, якія ўцякалі ад прыгону, часам станавіліся бурлакамі наймаліся цягнуць на лямках волакам супраць цячэння рэк нагружаныя баркі, стругі. У час цяжкай працы і пасля яе яны спявалі свае песні. Бурлакамі ў Беларусі называлі таксама наёмных работнікаў-батракоў у пана, таму гэтыя песні падобныя да батрацкіх. Бурлацкія і чумацкія песні « Ай худа, худа тым сіротам, яшчэ худа тым бурлакам», « А нікому, а нікому, як батраку маладому», «Дзе ж ты, бурлак, валачыўся» і інш.
Чумацкія песні. Чумакамі называлі сялян, якія займаліся асаблівым промыслам вазілі і прывозілі звычайна на валах з далёкіх краёў розныя тавары. Асабліва была распаўсюджана перавозка солі з Украіны, з Крыма. Слова «чум» азначаў скураную або драўляную пасудзіну для яе дастаўкі. У цяжкай, небяспечнай і далёкай дарозе спяваліся працяглыя і тужлівыя песні аб долі чумацкай (« Да пайшоў чумак у дарогу», «Захмурнела сем пар валоў сівых», «Ой, адзін жа чумачэнька» і інш.).
Чумак водку п’е
У яго грошы е, А за ім маці ходзіць. Маці слёзы лье: He пі водкі, Бо проп’еш коня.
Зап. у 2007 г. Ткачова Н., Галатылец I., Воласава Т, Міхнавец А. у в. Багданаўка Аунінецкага р-на ад Кавалевіч У. С., 1933 г. н.
Валы мас половые, Ой чого вы помарнелі? Што поганэ сено елі? Непогожу воду пілі ? Да тры разы ў Крым сходзілі ? У Крым ішлі, то рыкалі.
3 Крыма ішлі цяжко везлі. Пуд корчомку пуд’езджалі, На шынкарку погледалі. Шынкарочка молодая, Налі кварту мне горэлкі. Нема грошэй ні копейкі. Шынкарочка поверае Да на сівы волы погледае. Пропіў волы чумак, Пропіў ярма і занозы. А сам пойшоў по дорозе. Занозы і ярма поўробляю, А сівых волоў не поўкупляю.
(Кожны радок паўтараецца тры разы.)
Зап. у 1987 г. Лозка А. Ю. у в. Астражанка Лельчыцкага р-на ад гурта «Каханачка».
Прымацкія песні. Прымакі гэта хлопцы ці мужчыны з бедных сем’яў, якія жаніліся і пераходзілі жыць у хату больш заможнай жанчыны, часцей удавы. Прыніжанае, нешчаслівае жыццё ў нс сваёй хаце і гаспадарцы асноўная тэма прымацкіх песснь (« А хто ў прымах не бывае, той гора не знае», «Арэ прымак, арэ прымак», «Вішанька-чарэшанька ягадак не мас»).
Вішанька-чарэшанька Ягадак не мае.
А хто ў прымах не бывае, Той гора не знае. А я ў прымах пабываў, Ды й нагараваўся. Кулачэнькі пад бачэнькі Ды й так спаці ўлягаўся.
He паспеў наш прымачэнька
У хату ўвайсці-ўлезці -
Загадала яму цёшча
Свінням есці несці.
« А каб твае свінні здохлі, А хата згарэла.
Як мне гэта прымацкое
Жыццё надаела!».
Арэ прымак, арэ прымак, На дом пазірае.
А ўсе жонкі абед несуць, А моя й не дбае.
Вось прынесла абед жонка
Ды й той не салёны.
Нахлебаўся-насербаўся
Ды й сказаў: « Даволіі».
«I ты прымак, і я прымак.
Нечаго стыдзіцца».
Сабраліся ўсе прымакі Ды й пайшлі тапіцца. Падышлі воны до рэчкі Халадна вадзіца.
Яка доля прымацкая -
Недзе утопіцца.
Вішанька-чарэшанька
Ягадак не мае.
А хто ў прымах не бывае, Той гора не знае.
Зап. у 1969 г. вучань Лозка А. Ю. у в. Прыбалавічы Лельчыцкага р-на ад свайго бацькі Лозкі Юрыя Пятровіча, 1925 г. н.
Жартоўныя песні. Смехавая палітра ў жартоўных песнях надзвычайна неаднастайная: ад з’едлівай сатыры да мяккага бяскрыўднага гумару. У іх адлюстраваліся такія рысы народнага характару, як аптымізм, здольнасць разумець і шанаваць схільнасць да жарту, іроніі і самаіроніі, уменне смяяцца з уласных недахопаў, што заўсёды з’яўлялася прыкметай духоўнага здароўя. Народны смех умеў добра весяліць, але не ў меншай
ступені караць. Высмейваючы адмоўныя людскія заганы (ляноту, нядбайнасць, прагнасць, п’янства, нявернасць, несумленнасць, дураслівасць і інш.), песня тым самым несла ў сабе надзейна выхаваўчы зарад, дабро. Галоўныя персанажы песень муж жонка, камічная пара дзед і баба, хлопсц і дзяўчына. Да разраду найболыіі пацешлівых песень адносяцца тыя, у якіх героямі з’яўляюцца птушкі, жывёлы, насякомыя (камар, верабей, муха і інш.). Падобная спроба надзяліць жывёльны свет чалавечымі ўласцівасцямі, мадэлюе адухоўлены свет фаўны і ярка раскрывае адмоўныя рысы чалавечага характару.
Жартоўныя песні малююць канкрэтныя тыпы характараў, падкрэсліваючы і пераболыпваючы іхнія заганы. Вылучаюць чатыры асноўныя тэмы:
(1) гора, бяда, панская і папоўская памаўзлівасць («А хто бяды не ведае», «Зажурылася пападдзя», «Любіўмяне папоўсын»),
(2) хлапечыя і дзявочыя заляцанні (« Аў політры дубы», «Служыўяўпана», «Мамачка жываток баліць»); лянівая дзеўка («Казалі на мяне», «Як паслала мяне маць», «Ой хацелажмяне маць»); каханне хлопца, сваты, жаніцьба («Касіў Ясь канюшыну», «Ты казала ў панядзелак», «Паехаў казак араці»); жонка-няўдаліца, дрэнны муж, лютая свякроў («Хлопец паіпаньку пахае», «Малады я ажаніўся», «Ой пайду я лугам, лугам», «Жана мужа шанавала», «Замуж ісці трэба знаці»).
(3) сямейны лад і непаладкі лянівая жонка («На балоце касец косіць», «Цвіце, цвіце чарамшына», «Была ў мужа лянівая жонка»); п’янства і гультайства («Ад панядзелка да панядзелка», «А хто п’е налівайце»); муж-няўдаліца («Быў у мяне муж», «А мой мілы захварэў»); блазнота, кум і кума («Як памёр мой Давыдка», «Кум да кумы заляцаўся»); зяць і цеіпча («Было ў цешчы сем зяцёў», «Парадзіла чачотачка»); дзед і баба («Дзед бабу тапіць ідзе», «Захацела бабуленька ды разбагацеці», « А было ў бабкі»).
(4, асобны раздзел) былі і небыліцы пра жывёл і птуіпак («Камар на муху завіхаўся», «Камар лазню тапіў», «Якзадумаў верабей жаніціся»); неверагодныя гісторыі («Сядзеў я на пні», «Дзіва, дзіва за ракой»), вясёлыя музыкі («Было ў бацькі тры сыны», «Саўка ды Грышка ладзілі дуду»). Некаторыя жартоўныя песні блізкія да сатырычных, у іх народ здзекліва іранізуе над пэўнымі панамі, папамі і інш., выказвае пратэст супраць сацыяльнага зла і несправядлівасці, глыбокае перакананне працоўнагачалавекаўсваёй маральнай перавазе надтымі.хтояго прыгнятае.
Ой там на толчку, на базары Жонкі чалавекаў продавалі. А як дойдзе до ладу, To я свайго повэду Дэ й продам.
А як дойдзе до ладу, To я свайго повэду Дэ й продам.
Мотузок з конопэль і звязала, Взяла свого мілого дэ й злыгала, Дэ й повэла на базар.
До тэрніцы прывязала Як поехало купавальніц, Як поехало торговальніц, Сталі думаць і гадаць, Шчо за мойго мужа даць. А за майго мужа трэба даці Пару коней ворных, Шчэ й сто рублей золотых. Ох, як стану я, подумаю, На кого ж я ёго промэняю. Вон і сее і ворэ He для кого, для мэне.
Зап. Каковіч Таццянай у в. Бараўцы Лунінецкага р-на ад Сарокінай Ксені Герасімаўны.
Прышоў ко мне Якаў, Прынёс торбу ракоў. А я тыя ракі побрала, Якова с хаты прогнала. Ідзі, ідзі, Якове, з хаты, Бо на пэчэ бацько і маты. На полу братовы дзеці Дзе мне цябе, Якове, дзеці?
Зап. у 1998 г. у в. Вічын Лунінецкага р-на ад Велесюк Таццяны Іванаўны, 1914 г. н.
Прыпеўкі аднастрофныя гумарыстычныя-сатырычныя песенькі. Раней прызначалася да танцаў, таму і называлі іх «скакухамі», «падпявалкамі», «круцёлкамі», «плясухамі», «вытанкамі». Рытміка прыпевак прызначалася да пэўнага танца (пад «Лявоніху», «Крыжачка»
і інш.;.
За гладышку кісяля
Палюбіла Васіля.
Пакуль кісель хлопала Васіля прахлопала.
He глядзіце на мяне,
Што я худоватая.
Бацько сала не дае.
Я не віноватая.
Кажуць про мене,
Што я тоўстая. А я сябе не мору, Ем усё, што навару.
Жылі-былі тры бандыта:
Гітлер, Сталін і Мікіта. Пэршы рэзаў, другі біў, Трэйці голодом морыў.
Зап. у вёсках Аунінецкага раёна.
Ішла кбза із колхоза.
Слёзы капалі на хвост.
Отрубай мне хвост до с...кі, He пойду больш у колхоз.
Зап. у 1975 г. Трусаў А.А.ув. Жытнавічы Пінскага р-на ад Наварая Ціхана Іванавіча, 1929 г. н.
Песні пра каханне гэта паэтычныя творы, звязаныя з інтымнымі перажываннямі лірычнага героя («Туман ярам, туман даліною», «Ой, пайду я каля рэчак»).

Пры лужку, пры лужку,
Пры шырокім полі, Пры знакомом табуне Конь гуляў на волі.
О, гуляй, гуляй, сівы конь, Покуль не споймаю, А як я споймаю Сяду, оседлаю.
Эх, як дам пары пад бокі.
Конь, ляці стрэлою.
Дый не торопіса.
Ох, проці мілое двора Стань, остановіса.
Удар копытамі.
Ці не выйдзе красна дзеўка 3 чорнымі брывамі.
Ох, не выйшла красна дзеўка, Выйшла яе маці.
- Здраствуй, здраствуй, мілы зяць, Поезжай до хаты.
- Ох, я до хаты не пойду, Пойду до светліцы, Разбуджу я крэпкі сон Красное дзевіцы.
Красна дзеўка ўстала, Свой сон расказала, Правой ручкой обняла Ды й поцэловала.
Зап. у 2001 г. вучаніца 7 класа Гурло Ірынаў в. Ракітнл Лунінецкага р-на ад сваёй бабулі Туркевіч Таццяны Сямёнаўны.
Шумяць вербы
У концы грэблі, Што я посадзіла.
Нема майго міленькага, Што я палюбіла.
Нема майго міленькага, Што я палюбіла.
Нема яго да й не будзе, Паехаў ў Адэсу, Сказаў: расці, дзеўчыначка На другую весну.
Расла, расла дзеўчыначка. Расці перастала, Ждала, ждала міленькага Дай плакаці стала.
Плачце, очы, плачце кары Така ваша доля.
Палюбіла казачэньку Два вечары стоя.
He я яго палюбіла Палюбіла маці, Заставіла сваю дачку Весь век гараваці.
Зап. у 2005 г. Цопкала Ю., Чарневіч А. у в. Вялікія Чучавічы Аунінецкага. р-на ад Бурак М. С., Муравейка A. С., Шунскай A. А.
Ой, за гаем, гаем,
Гаем зэлэненькім, Там орала девчыненька Волыком чарненькім. Орала, орала, Нэ ўміла ораты, Дай наняла казаченька У скрыпочку граты. Козаченько грае, Бровамы моргае, Чорт ёго бацько знае, На кого моргае. Чы на мэнэ, Чы й на моі волы, Чы й на чорны бровы. Як на моі волы, To я ўтоплюса, А як на мое білэ лычко, To я пожэнюса.
Зап. у 2005 г. Макаловіч В., Цімафеева А. у в. Дубаўка Аунінецкага р-на ад С. К. Макаловіч, 1938 г. н.
Ой, у лесе пад сасною, Пад белаю бярозаю Ляжыць казак пасечаны, парубаны, Па дарожцы раскіданы. Прыляцелі тры ластаўкі. Адна села ў галоўкі, Друга села ў шчырым сэрцы, Трэця села ў белых ножках. Шчо ў галоўцы матка яго, У шчырым сэрцы сястра яго, У белых ножках жонка яго. Матка плача век да веку, Сястра плача рок да року, Жана плача да абеду.
Паабедаўшы, пайшла ў садок, Звяла сабе вянок з красак, А, звіўшы, на галаву палажыла, Налажыўшы, да і запела: Памёр, памёр, паховаюць, Мяне з другім павянчаюць. Памёр, памёр, будзе гніці, А я буду жыці.
Зап. у 2006 г. Юшкевіч A. М., Шыманская Ю. У., Сцепанцэвіч I. С., МыльнікаваА. С., Сімакова A. М. у в. Вічын Аунінецкагар-на ад Коваль В. С., 1924 г. н.
Сямейна-бытавыя песні лірычныя творы, у якіх раскрываецца ўнутраны свет чалавека, адносіны ў сям’і. Тэматыка песень: гаротнае замужжа, успамін пра бацькоўскі дом і мару пра сустрэчу з роднымі, сям’я мужа і яе адносіны да нявесткі, няўдалы і дэспатычны муж, жонканяўдаліца, удовіны і сірочыя песні («Мужык жонку катуе», «Захацела мяне маці за харошага аддаці»).
Зялёная вішня з-пад кораня выйшла. He аддай мяне, маці, дзе я не прывыкла. Дзе ты не прывыкла, дзе ты не бывала, У чужую старонку цябе я аддала.
Выйду я ў поле ды клікну дадому Вары, маці, вячэру шчэ й на маю долю.
Варыла, варыла, ні мала, ні трошкі, Няма табе, дачушка, ні міскі, ні ложкі.
Я міску дастану і ложку дабуду, 3 табой, мая мама, вячэраці буду.
Ты думаеш, мама, што я тут балюю, Прыйдзі падзівіся, як я тут гарую.
Ты думаеш, мама, што я тут не плачу, За горкімі слязамі я свету не бачу.
Ці ўспомнііп ты ў дзень хоць раз сваю дочку, А я цябе клічу на кожным часочку.
Зялёная вішня назад не ўрасцецца, Малада дзяўчына дамоў не вярнецца.
Зап. у 2001 г. вучань 7 класа Калянковіч Аляксандр у а. Ракітна Аунінецкага р-на ад сваёй бабулі Калянковіч Ганны Ільінічны.
Коло мліна росцвіла каліна,
Там дзеўчына воду брала, сама чорнобрыва, Бацько добры, а маці ліхая. He пускае погуляці, кажэ: «Молодая», Пусьці-пусьці, стара маці, я не заўлюса, Як запое первы певень, я й назад вэрнуса. Пое певень, пое другі і курка сокоча, Клічэ маці вэчэраці, а дочка не хочэ, Ой, вэчэрай, стара маці, колі наварыла, Бо й ужэ мне молодзенькой вэчэра не міла, To й вэчэрай, стара маці, вэчэрайці самі, Бо ўчэ мне надоело вэчэраці з вамі.
Зап. у 2003 г. выпускнікі і навучэнцы гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа Рудніцкая Я., Санько Я., Акудовіч В., Аабадзенка Г у в. Язвінкі Аунінецкага р-на ад Кругавец A. I.
Харэаграфічны фальклор
Карагод адзін са старажытнейшых жанраў беларускага танцавальнага фальклору, калектыўная харэаграфічная дзея, у якой рухі арганічна спалучаюцца з харавым спевам (часам з інструментальным суправаджэннем) і драматызацыяй паэтычнага зместу.
Паводле сваіх функцый карагоды падзяляюцца на абрадавыя, прымеркаваныя да абрадаў або пэўнага часу і абставін, і пазаабрадавыя. Асноўныя жанравыя разнавіднасці: песенныя карагоды, танцавальныя карагоды, гульнявыя карагоды. Абрадавыя карагоды сустракаюцца ў каляндарным і сямейным цыклах з адпаведным дамінаваннем у іх пссні, гульні, харэаграфіі.
Кампазіцыйныя віды карагодаў: кола (круг у крузе, кругі побач, паўкола, калясо, васьмёрка, матылёк), шарэнга («сцяна насцяну»), змейка (вужака, крывуля, «хадзіць шнурком»), калона (у рознаварыянтнай пабудове), спіраль (качан, капуста, «віць вяроўку») і інш. Выконваюцца найчасцей жанчынамі ўсіх узроставых груп (класічныя кругавыя карагоды абрадавыя ці прымеркаваныя да абрадаў), а таксама дзіцячымі, падлеткавымі і маладзёжнымі гуртамі змешанага складу (гульнявыя і тацавальныя). Карагоды складаюцца, як правіла, з простых крокаў, трох крокаў, «таптаннях», а таксама разнастайных прытупаў, дробаў, плясканняў, узмахаў рук, вярчэннем, прысядкаў і інш.
Тэматыка карагодаў:
- працоўная дзейнасць чалавека («А мы проса сеялі», «Мак», «А мы сеялі, мы сеялі лянок», «Грушка», «Лебяда»);
- сямейны лад («Перапёлачка», «Ой ты, старац, ты мой, ліхамолец ты мой», «Зазулейка» і іншыя);
- любоўныя адносіны («Я еду бел-маладзец», «Падушачка», «Падаляначка», «Пава», «Гусачок»);
- атмасфера святочнаганароднага гуляння («Явар», «Олей», «Пані Ксеня», «Валадар», «Халімон», «Яшчур»),
Карагодныя песні гэта масавыя вакальна-харэаграфічныя дзеянні, дзе галоўная роля аддаецца выкананню песні. Яны выконваюцца як у каляндарных, сямейных абрадах, так і ў пазаабрадавай дзейнасці. У каляндарных карагодах, якія звычайна праводзяцца ў форме кола, змейкі і шарэнгі, выконваюцца тыпавыя напевы, характэрныя адпаведнаму святу (Вялікадню, Юр’ю, Сёмухі, Купаллю, Калядам і г. д.).
Для карагодаў найбольш характэрна веснавая пара, дзе пашыраны старажытныя творы з усталяванымі абрадавымі напевамі «Страла» («Як пайшла страла ды ў канец сяла...»), «А мы проса сеялі...», «Як выведзем луку...», «Юраўскі карагод».
Да танцавальных песень можа быць далучаны яшчэ шэраг твораў, якія выконваюцца ў танцы з прыпеўкамі ў любы час ці звязаныя з абрадавымі дзеяннямі, асабліва вясельнымі. Прыпеўкі часта называлі паводле назваў танцаў: дрындушка, пястунка, круцёлка, вытанка, плясуха, таптушка і інш. Яны выконваліся звычайна пад пэўны рытм «Лявоніхі», «Крыжачка», «Сербіянкі», «Шастака» інш. Таксама выконваліся ў суправаджэнні музычных інструментаў.
Песні гульнявыя. Вызначаюцца трыма кампанентамі: паэтычнасцю, музычнасцю, гульнёвасцю. Яны суправаджаюць гульні, танцы-гульні, могуць быць звязаныя ці не звязаныя з календаром і сямейнымі абрадамі. Зімою на Каляды найбольш вядомыя песні «ваджэння казы» і інш., «Жаніцьба Цярэшкі», «Яшчар».
Сольныя танцы-гульні («Зайчык»), парныя («Вішанька», «Трыбушкі»), гуртавыя («Козачкі», «Падушачкі»).
Традыцыйныя танцы. Ілюстрацыйна-выразныя: «Каза», «Цапы», «Малацілачка», «Верабей», «Мяцеліца», «Журавель», «Малаточкі». Арнаментальныя танцы: «Лявоніха», «Крыжачок», «Венчык», «Плятунец», «Мітусь», «Кошык», «Траян», «Кола». Масавае і парна-масавае выкананне традыцыйных танцаў.
Танцы з няцотнай колькасцю выканаўцаў. Найболып пашыраны танцы тройкамі з удзелам хлопца і дзвюх дзяўчат. Асноўны прасторавы малюнак кола («Кракавяк тройкамі», «Гапак тройкамі», «Аявоніха тройкамі», полька «Тройка», «Кружэчок», «Месяц», «Падэспань»), Асобную падгрупу складаюць танцы тыпу кадрылі.
Кадрылі. Паходзіць ад французкага слова quadrille і іспанскага cuadrilla (група з чатырох чалавек). Гэта парна-гуртавы пазаабрадавы шматкаленны танец. Маецца музычнае суправаджэнне, прыпеўкі. Звычайна кожнае калена мае свае назвы самастойнага танца («Птушкі», «Лявоніха», «Ва саду лі», «Нарэчанька», «Месяц», «Полька»), парадкавы нумар, калены адасабліваюцца музычнымі паўзамі.
Полька. У іх асноўны акцэнт робіцца на рухі ног і разнастайныя вярчэнні. Народныя назвы полькі «шалёны», «мудроны», «цяжкі», «складаны», «шустры» і інш. Вядучы ўтанцы мужчына. Асаблівасці беларускай полькі («праз нагу», «трасуха», «дробная», «скакуха», «пашляхетнаму», «з падкіндэсам», «з прытупам», «вальсам» і іншыя).
Гарадскія бытавыя танцы. Уплыў на фарміраванне гарадскіх бытавых танцаў адбываўся пераважна з культур іншых краін («Падэспань», «Карапет», «Матлёт», «Мазурка», «Кракавяк», «Субота», «Сербіянка» і інш.).
«Перапёлачка», беларуская народная гульня-карагод. Часцей праводзілася вясною, на Вялікдзень. У Беларусі распаўсюджана некалькі варыянтаў. Агульнае ва ўсіх дзяўчына-«перапёлачка», вакол якой водзіцца карагод, а яна дэманструе рукамі і часткамі цела змест песні. У тэксце ў «перапёлачкі» баліць галава, рукі, ногі, вочы, грудзі усё гэта адпаведна абыгрываецца. Калі спяваецца, што ў маладой «стары чалавек», то яна плача, а калі «малады», то танцуе. У варыянце тэксту «Устань, устань, перапёлачка», што бытуе ў адпаведных рэгіёнах, кола ўдзельнікаў спявае хорам, а «перапёлачка», на ролю якой выбіралі маладую з добрымі вакальнымі і харэаграфічнымі здольнасцямі, адказвае яму: «Умыйся, умыйся, перапёлачка // Умыйся, умыйся, маладзенькая. // Да я ўмылася, перапёлачка, // Да я ўмылася, маладзенькая. Учашыся, учашыся, перапёлачка...» і г. д. У канцы песні хор спявае: «У нашай перапёлкі залатыя пёркі // Куды захацела, туды паляцела». Пры гэтых словах удзельнікі апускаюць рукі, выпускаючы на волю незвычайную птушку.
«Проса» («Ляда», «Баяры»), старадаўні народны карагод-гульня. Вядомы ўсім усходнім славянам. Удзельнікі становяцца ў шэрагі (у адным хлопцы, у другім насупраць дзяўчаты) і, узяўшыся за рукі, спя-
ваюць па чарзе: «Дзеўкі проса сеялі, сеялі» «А мы проса вытапчам, вытапчам...». Заканчваецца песня словамі: «Мы дзевачку забяром, забяром». «Мы вам коней аддаём, аддаём». Затым хлопцы забіраюць дзяўчыну да сябе або ловяць удзельніка, які бяжыць паміж шэрагамі. Гульня спыняецца, калі ўсе ўдзельнікі з аднаго шэрага пяройдуць у супрацьлеглы.
Аграрна-магічныя і працоўныя элементы ў ёй арганічна паяднаныя са шлюбнай сімволікай. У варыянтах шарэнгавага карагода-гульні адлюстраваны розныя працоўныя этапы, звязаныя з просам: падрыхтоўка ляда пад поле (« А мы ляда капалі, капалі»), сяўба («А мы проса сеялі, сеялі»), вылушчванне зерня са сцяблін пры дапамозе вытоптванняабмалоту на таку шарэнгамі гульцоў («А мы проса патопчам, патопчам») і з выкарыстаннем жывёл («Мы коні нагонім нагонім», «А мы коні выкупім, выкупім»), а таксама адлюстравана шлюбная тэматыка («Ой, дайце нам дзяўчынку-паненку», «А мы дадзім малайца, малайца», «А, баяры, мы нявесту выбіраць»), У пазнсйшым варыянце гульні засталіся толькі шлюбныя матывы з захаваннем шарэнгавага віду карагода. У некаторых тэкстах песень захаваўся архаічны прыпеў «Ой Дзід са Ладаю». На аснове і падабенству традыцый «Проса» маглі пазней утварацца гульні «А мы сеялі, сеялі лён», «У каноплі» і інш.
- А мы просо сеялі, сеялі.
Зеляное рутанько жоўты цьвет.
- А мы просо вітопчом, вітопчом Зеляное рутанько, рутанько.
А мы просо вітопчом, вітопчом, А мы коні выпусьцім, выпусьцім. А мы коні забяром, забяром, А мы коні выкупім, выкупім.
- Мы дадзім вам сто рублей, сто рублей.
- Нам не надо сто рублей, Нам надобна дзевіца, дзевіца, Прэкрасная певіца.
(I забіраюць дзяўчынку з лднаго ланцужкаў ^ругіў
Зап. у 2005 г. Валаховіч В., Бабарэка В., Казец Г. у пас. Палескі Аунінецкагар-на ад Шыкунец Веры Федараўны,1937г. н. родам са Слонімл.
«Тураўскі карагод» («Карагодак»), Сваю назву ён атрымаў ад месца бытавання населенага пункта Турава, дзе ўпершыню быў запісаны
памешчыцай Кавалеўскай у 1886 г„ рускім этнографам М. Ф. Крывашапкіным у 1897 г. і інш.
Групы святочна апранутых дзяўчат і хлопцаў з пшанічным караваем, у які ўсаджана дрэўца з чырвонай харугвай, абыходзілі ўсю вёску
з песнян:
Ідзе, ідзе карагод, (2р.) Усе дзевачкі напірод. (2р.) А хлопчыкі за намі, Маргаючы вачамі.
Ото ж карагод, Ото ж ваявод. У нашага карагода Быў сын ваявода. Дзе карагод ходзіць, Там жыта родзіць. А дзс карагод не бывае, Там жыта вылягае. У нашага карагода Быў сын ваявода. Ідзе, ідзе карагод...
Як пры калядаванні ці валачобных абходах, удзельнікі падыходзілі пад вокны хат і «заводзілі карагодка», а ад гаспадароўатрымлівалі плату.
На падставе вядомых запісаў можна вылучыць галоўныя моманты абраду: 1) прыгатаванне дзяўчатамі каравая і яго ўпрыгожванне; 2) шэсце па ўсёй вёсцы (у некаторых месцах заходзілі ў двары) з караваем і чырвонай тканінай; 3) ваджэнне карагодаў полі; 4) выкананне песні «Ідзе, ідзе карагод...».
Фальклорная проза
Казкі
Мастацкія, пераважна празаічныя фальклорныя творы з сацыяльнабытавым, фантастычным, гумарыстычным або авантурна-навелістычным зместам, якія адлюстроўваюць жыццё праз фантазію і мастацкую выдумку, фальклорную ўмоўнасць і сімволіку, маюць павучальнае значэнне.
Жанравыя разнавіднасці казак.
Казкі пра жывёл. Адны з самых старажытных разнавіднасцяў фальклорнай прозы і жанраў фальклору.
Галоўныя персанажы беларускіх казак мядзведзь, воўк, ліса, заяц, дзік, вожык, леў; конь, баран, каза, кот, певень, свіння, сабака; журавель, верабей, чапля, цецярук; муха. Рысы характару і паводзін герояў: ліса хітрая, хцівая, двурушная; мядзведзь непаваротлівы, нязграбны; воўк дурань, самаўпэўнены; кот мудры, прадбачлівы; каза манюка (казкі «Мядзведзь на ліпавай назе»; «Каза лупленая»; «Кот, певень і ліса»; «Мужык, мядзведзь і ліса»; «Ледзяная і лубяная хатка»; «Ліса і журавель»; «Воўк і казляняты»; «Воўку гасцяху сабакі»; «Кот і дзікія жывёлы»; «Церамок мухі» і інш.).
Чарадзейныя казкі. У творах адлюстроўваецца міфалагічнае ўспрыманне свету, адметная сістэма вобразаў, абавязкова прысутнічае чарадзейства, супрацьпастаўляюцца незвычайныя героі (асілкі з цудоўнымі памочнікамі) і ворагі (пачвары, страшыдлы).
Вобразы: Вярнідуб, Вярнігара, Ламікамень, Кацігарошак, Гарын Багатыр, Івашка-Мядзвсжае вушка, Іван Іванавіч-царэвіч, Іван Сучкін сын Залатыя гузікі, Іван Кабылін сын; Паганы Цмок, Капічэй Бессмяротны, Баба Яга, страшны Змей і інш. Чарадзейныя памочнікі і прадметы: конь Сіўка Бурка, Канёк Гарбунок, карова Бурэня; птушкі, што выносяць героя з падземнага царства; боты-скараходы, дыван-самалёт, лятаючая ступа, меч-самасек, рог (з рога ўсяго многа), клубочак (паказвае дарогу) і інш.
Характэрная адметнасць, прыкметы чарадзейных казак: незвычайна
хуткі рост героя, выбар каня, выпрабаваннс булавы, трохразовыя паўторы эпізодаў і інш. (казкі «Асілак», «Царэўна-жаба», «Рак-царэвіч», «Сястрыца Алёнушка і брацец Іванушка», «Іванка Прастачок», «Пра Івана Дарагана»).
Сацыяльна-бытавыя казкі. Адлюстроўваюць сацыяльна-бытавую і ўласна бытавую, антыпрыгонніцкую тэматыкі, выкрываюць і асуджаюць сацыяльную няроўнасць, прыгнёт і прыгнятальнікаў. Запісана таксама нямала казак пра дурня.
Да такіх казак належацы «Пану навука», «Мужык і цар», «Мужык і пан», «Пан і парабак», «Пра царскага генерала і мужыка», «Як сяляне ад пана пазбавіліся».
Таксама вылучаюць іншыя разнавіднасці казак (невялікія сваёй колькасцю).
Авантурна-навелістычныя казкі. Казкі аб прыгодах і падзеях жыцця чалавека. Яны набліжаны да бытавых казак, супрацьпастаўляюцца чарадзейным сваёй рэалістычнасцю. Асноўная асаблівасць іх прыгодніцкі характар, адлюстраванне падарожжаў, небяспечных сітуацый. Галоўны герой разумны, смелы, кемлівы, спрытны. Асабліваяскрава праяўляюцца гэтыя якасці ў варыянтах казак аб «украдзенай жонкі».
Сатырычныя казкі. Разнавіднасць сацыяльна-бытавых казак. Высмейваюць адмоўныя грамадскія з’явы і людскія недахопы. Вобразы пануючыя класы, духавенства, жонка-гультайка; бедны брат, салдат, парабак (казкі «Пра беднага і багатага брата», «Прагны поп», «Тры ксяндзы і адно яечка», «Чэрці і смерць у мяшку», «Валачашчыся парабак»).
Казкі-анекдоты. У іх камічны сюжэт, элементы сатырычных казак спалучаны з элементамі анекдота (казкі «Мужык і паніч», «Мужык і пан», «Ашуканы пісар-адвакат», «Дарагая шкура»).
Кумулятыўныя казкі. У іх паўтараюцца аднолькавыя дзеянні, якія ланцугова нарошчваюцца і нечакана заканчваюцца (казкі «Каза ў арэхах», «Верабей на былінцы», «Пятух і курачка», «Курачка Раба», «Казёл Барада»).
Дакучныя казкі (нудныя байкі). Часцей жартоўныя пародыі на чарадзейную казку без канца (казка «Ішоў бай па сцяне»).
Аегендарныя казкі (казкі-легенды). У іх выкарыстоўваюцца розныя рэлігійныя сюжэты і вобразы Бога, Ісуса Хрыста, святых.
Няказачная проза
Паданне фальклорны жанр, у якім тлумачыліся рэальныя з’явы жыцця, распавядалася пра гістарычныя падзеі, народных герояў.
Гістарычныя паданні. Пра войны, гістарычныя асобы, эпідэміі, моры («Пра татарскія курганы», «Вітаўт», «Пра 1812 год», «Пра халеру»).
Тапанімічныя паданні. Пра паходжанне назваў гарадоў, мястэчак, вёсак (айканімічныя), крыніц, азёр, рэк, балот (гідранімічныя), урочышчаў, курганоў, гарадзішчаў, гор, камянёў, узнікненне народнасцяў (этнанімічныя). («Адкуль Гомель», «Курган каля Заслаўя», «Возера Нарач»).
Паданні пра скарбы. Пра рэальныя знаходкі (грошы, іншыя каштоўнасці), якія ахутаны загадкавымі акалічнасцямі і таямнічасцю. («Заклятая магіла волата», «Залатая карэта Напалеона»).
Міфалагічныя паданні. Сюжэты пабудаваны на фантастычным, звышнатуральным і неверагодным («Асілкі», «Тры камяні», «Каменьшавец», «Аб царкве, што правалілася ў возера»).
Юзькова. Хто не бачыў сапраўднай прыгажосці, той не бачыў Юзькову з Баравога. Косы пшанічныя да самых пят адцягвалі галаву і гэта прыдавала ёй ганаровую паходку. У працы яе хутчэйшай не было. He паспявалі дзяўчаты за ёй у час жніва. Але прыйшоў вораг. Рашыла ўцячы яна на востраў «Звон». Стала закрываць хату, ды не паспела. Схапілі яе ворагі, сталі абкручваць вяроўкамі. Юзькова выцегнула шаблю з ножнаў аднаго татарына, ды і рубянула па плячы так, што ўвайшла шабля да самога сэрца. Анямелі татары ад нечаканасці. Юзькова парэзала на сабе вяроўку і другому адсякла галаву. Апамяталіся татары і вырашылі яе не забіваць, а жывую ўзяць. Доўга на шаблях змагалася Юзькова. Яшчэ аднаго закалола, але ў гэты час узнялася ў паветры вяроўка і абкруціла яе плечы. Зацягнулі вяроўку так туга, каб кроў пырснула з цела Юзьковай, загарнулі ў шаўковы плашч і павялі Юзькову разам з другімі палоннікамі ў Турэччыну. Доўга гналі палонных праз грамавыя раскаты. Бліскала маланка. Часам асвятляла дарогу, а потым зноў станавілася цёмна. Юзькова перагрызла белымі зубамі вяроўку, якая ўпілася ў яе цела і выкарыстоўваючы цемру, развязала рукі другім палонным.Чорная ноч пераблытала ўсе сцежкі-дарожкі. Чутно было завыванне сабакі, пакінутую гаспадаром. Чутно было як крычалі татары збіўшыся з дарогі, але ніхто не ўбачыў таго, што зрабіла Юзькова. Бачыў гэта малады месяц, які падняў залацістымі рагамі кучы важкіх воблакаў, пакачаўся на небе, схаваўся
ў іх і выглянуў адным краем на хвіліну, даў магчымасць у беспрасветнай цемры беглякам вярнуцца на радзіму.
Зап. у в. Мілашавічы Аельчыцкага р-на ад Аозка Анастасіі Рыгораўны, 1930 г. н.
Шведскія могілы. Ішлі салдаты шведского караля і спыніліса ў Месьці, сталі збытковаці з людзей і грабіці іх. А ноч’ю, як усе поснулі, напалі на іх нашые мэшчанье і ўсіх пэрэбілі. 3 того часу появіліса коло Кожан-Городка шведскія могілы.
Людзі Каліноўскага. Былі ў Кажан-Гарадку паўстанцы, прышлыя людзі Кастуся Каліноўскага, але іх было мала і хаваліся яны ў касцёле на Цвінтары. Як толькі хто меў намер іх пакрыўдзіць, ці ім не падабалася што, то яны гаварылі: « А мы ўсё Косце раскажам!».
Як воевода з Кіева прыйшоў. Рускі воявода прыўёў козакаў з Кіева землі нашые грабіць і людзей біці. I прыскакаў на кані чоловек з Лахвы, коб сказаць: москалі з козакамі ідуць вас біці.
А тут і москалі пудоспелі. Кінуліс людзі, хто ратовацца, а хто з боярамі нашымі мескімі селі на коні і немало тых ворогоў у землю положылі. Але не одолелі тую нечыстую сілу, і спалілі москалі Кожан-Городок дотла, а людзей нашых выбілі. А тыя, што ўцэлелі, поховалі побітых: своіх особено, а чужынцоў особно. От, ці не там, дзе цепэр цэрква, і закопалі тых коцапоў.
I немало думалі людзі: дзе ж Кожан-Городок одбудоўваць? I на пожарышчах ёго зноў одбудовалі.
Зап. у 1990 г. Туміловіч Б. М. у в. Кажан-Гарадок Аунінецкага р-на ад Туміловіч Надзеі Васільеўны, 1920 г. н., Аенінца Івана Мікаллевіча, 1951 г. н., Тлумовіча Мікалая Максімавіча, 1914 г. н.
Белае возера. Я канешно не помню, у якім годзе то было, но быў круглы, як яйцо, хутар вялікі. Ну і мужычок прышоў стары жабраваць. А раньшэ ў людзей хлеба не было, бліны пяклі: скаварэднікі, ржановікі.
Ну вот ён прайшоўся па хатах, а яму ніхто нідзе нічога не даў, бедныя людзі былі. На краю адна маладая жанчына якраз пякла блінкі ў печцы, яна яму дала тых пару бліноў. А ён ёй адразу і кажа: «Збірайса і ідзі. Будзе крык, будзе шум не абарачвайса».
Вотяна з гэтагахутара выйшла, і тут пачаўся крык, астары яе папярэдзіў: «Ты не акідвайса». Яна акінулася назад паглядзець і стала бярозай. Та бяроза кажуць доўга стаяла, а калі секануць, то кроў з яе ішла. Ну а потым яе ўсё ж зрубілі. А хутар той пад зямлю пайшоў. Бог кажуць спусціўся на зямлю.
Так яно е, ці не не ведаю. Но я як сам яшчэ быў пацаном, то бачыў як вокна і дзверы ў тым возеры плавалі, а потым ужо ваенныя вычысцілі, бо радам часць была і аэрадром, нават два самалёты над тым возерам разбіліся.
Белае возера. Белае возера называюць так, таму што яно чыстае. Вада ў ім празрыстая. У чорным жа возеры вада мутная, чорная. Яно забалочана. Людзі заўважалі не раз, што вада ў гэтых азёрах увесь час знаходзіцца на адным узроўні. Аднойчы нейкі чалавек пазначыў рыбу ў Белым возеры, а потым акальцованую рыбу спаймалі ў Чорным возеры. Лічыцца, што паміж гэтымі азёрамі ёсць падземны канал, бо зверху іх нічога не злучае.
Зап. у 2005 г. Жалондзік 1.I. у в. Бастынь Аунінецкага р-на ад Алабея Міхаіла Іосіфавіча, 1945 г. н.
і Пастуіака Станіслава Міхайлавіча, 1944 г. н.
Каменныя крыжы. У Радзілавіч стаяла раней тры ці чатыры крыжэ, цепер іх захавалос менш. Расказваюць, што колісь булі такіе здоровые, велікіе, людзі. I поміж імі была спотычка, вёска на вёску. Біліса булавамі. У другой вёсцы ў одного була сестра, то і сестру забіў. Ек меч розыграўса, то і за сестру ўзяўса. Там, дзе былі вёскі, стояць каменные крыжэ.
А ешчэ росказваюць, што ехала веселле з Храпуня, а другое з Радзілавіч. I воны сустрэліса ў лесе. Праз нейкі час у Храпуне померла молодая, а ў Радзіловіч молоды з тых двух сем’яў. I на тым месцы, дзе буў сустрэк, поставілі каменны крыж. 3 того часу людзі не хочуць, коб сустрэкаліса веселлі. А непарные молодые з Храпуня і Радзіловіч сышліса.
Зап. ў 1987 г. Аозка А. Ю. у в. Дзяржынск (раней называлая Радзілавіч) Аельчыцкага р-на ад Аукашэвіч У. М., 1905 г. н.
Папараць-кветка. Адзін чоловек загубіў волы ў лесе і пойшоў на купальскую ноч шукаць. Шукаў-шукаў і заснуў у папороці. Прочнуўса, а ему ў постолы прычапіласа папараць-кветка. I ён раніцай почаў розумець мову птушок, дрэў, звероў. I знайшоў волы. Прыйшоў додому, розуўса і ўсе пропало.
Зап. ў 1987 г. Аозка А. Ю. у в. Стадолічы Аельчыцкага р-на ад Пархоменкі Марыі Нікіфараўны, 1936 г. н.
Легенда фальклорны жанр, у якім фантастычная падзея ці вобраз падаюцца як рэальныя.
Этыялагічныя легенды. У іх гаворыцца пра паходжанне Сусвету, неба, зямлі, зорак, чалавека, жывёл, раслін і інш. («Пра Месяц», «Пра паходжанне бусла», « Адкуль жыта»).
Духоўна-этычныя легенды. Гаворка ідзе пра вандраванні Бога з апосталамі і святымі па зямлі («Бог, Юры і Мікола», «Святы Пётра і скупая баба», «Серада і Пятніца»).
Этнасацыяльныя легенды (гісторыка-культурныя). У іх распавядаецца пра паходжанне плямёнаў, народаў, класаў, сацыяльных і культурных з’яў (« Адкуль пайшлі беларусы», «3 чаго ліха на свеце»).
Дэманалагічныя легенды. У творах гэтага жанру апісваюцца вобразы язычніцкай дэманалогіі палявыя, водныя, лясныя, хатнія духі («Лясун», «Гуменнік», «Русалка», «Ваўкалака»).
Як чалавек зрабіў агонь. Першы агонь к нам прыляцеў з Перуном. Да як загарэўся адзін хварастовы курэнь, дак людзі збегліся адусюль хапаць галавешкі, да па сваіх куранях і зямлянках у копелі пераковываць. Адначэ гэты агонь не шансаваў нікому, аж пакуль адному старому калёсніку, каторы акрамя калодак, тачыў і верацёна, не паслаў шчаслівае думкі, штоб папрабаваў кружкі на верацёнах вышпульваць ясянёвым клінком да нс нажом вырэзваць як досі.
Чаму не, кажа калёснік сам сабе, ясень цвярдзей, дак павінен узяць мякчэйшую, і давай ось папробуем.
Застругаўшы ясянёвы клінок, прыставіў яго к верацяну, моцна прыжымаючы, і загадаў смычкам шморгаць то сюды, то туды, штораз скарэй. Аж палянь пайшоў дым з верацяна. Ды так пахне, бы з вогнішча.
Дак вось як чалавек знайшоў справядлівы агонь, тады людзі завялі свойскі агонь і з тых пор сталі лепей жыць.
Зап. у в. Данілевічы Лельчыцкага р-на ад Таргонскай Евы Васільеўны,
1931 г. н., Вярбіла Евы Барысаўны, 1944 г. н.
Бусел. Кажуць, шчо быў бусько неколі чоловеком. А звалі ёго Васілем. I моцно он угневіў Бога, зашчо Бог пэрэтворыў ёго ў буська. От чому людзям крый Бог не можна збытковаць з буська. А як розоб’ецца яйцэ буськовэ, то ў ёму кроў чоловечая. Бусько добрэ понімае, шчо людзі говораць, але сам он голосу ніц мае, стаўшы пташкою, он покінуў людзей, а жывэ поруч з імі. Он шчовэсну прыносіць людзям шчасце вэсну-красну з выраю.
Чому осіна лісьцем дрыжыць. Як Юда продаў Хрыста, то на осіні і повесіўса. От з того часу осіна і дрыжыць лісьцем. I з тое осіны толку не стало ніякого, бо дрова осіновые цепла не даюць і жару з іх не нагорае.
Зап. у 1990 г. Туміловіч В. М. у в. Кажан-Гарадок Лунінецкага р-на ад
Тлумовіча Мікалая Максімавіча, 1914 г. н.
Начніца. Начніца па начах лятае, чорнымі крыламі махас. Прытаіцца за сцяною, людскія разгаворы падслухае і ляціць туда шкоду рабіці. Начніца па начах і корміцца: птушачак раздзірае, гнёзды іх раскідае, а птушанятак пажырае.
Каб начніцу не прывабіць ды каб яна не прынесла з сабою гора, то трэба, як ляжаш спаці, ні аб чым не размаўляці голасна, бо яна заўсёды прылятае ноччу туды, дзе пачуе чалавечы голас.
Зап. у 1990 г. Туміловіч В. М. у в. Кажан-Гарадок Лунінецкага р-на ад Туміловіч Надзеі Васільеўны, 1920 г. н.
Вусны сказ фальклорны жанр, расповед пра падзеі або выпадкі з грамадскага жыцця, сведкам або ўдзельнікам якіх нярэдка бывае сам апавядальнік. У адрозненне ад казкі, ён грунтуецца на дакладнасці, рэальнай або уяўнай, без фантастычнай выдумкі, а калі яна ёсць, то падаецца як факт, што мае сведак. Часцей падаецца ад першай асобы. Блізкі да вуснага апавядання.
Вусныя сказы: «Пра паноў» (П. Шэйн), успаміны аб спаленых вёсках («Я з вогненай вёскі...»).
Вуснае апавяданне фальклорны твор, які стаіць на мяжы бытавой моўнай практыкі і мастацкай творчасці і, у адрозненне ад казкі, пазбаўлены фантастыкі.
Вялікую колькасць такіх твораў запісаў А. Сержпутоўскі («Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў» (1911),«Казкі і апавяданні беларусаў Слуцкага павета» (1926): «Заломка», «Шаптуха», «Багатыр»),
Успаміны аб Вялікай Айчыннай вайне. У началі дзярэўні раньшэ быў Васілёў гарод. Во ўрэмя вайны ў 1943 годзі, калі ў дзярэўню ўворваліса немцы-карацелі, усе попраталіса по канавам у Рысачэ. Жылі па куранях, то гітлероўцы очэнь былі озлоблены і спалілі дзерэўню, ходзілі облавою по курэням, шчоб найці кого-небудзь, коб іх отвелі до парцізан. I нечаянно ў карчэ рыкнула корова, когда воны пошлі на голос то нашлі там старую жэншчыну Лісіцкую Варвару Іванаўну. Она була моёй мамой. А мы усе, нас було тры сестры з нашымі дзецьмі, наш оцец уцеклі дальшей, а мама пожалела корову кідаць, осталаса з ёю. Когда ее забралі, то мы чулі толькі як вона просіла іх: «Паночкі, паночкі...».
Но оны ее не пусцілі, а повелі ў дзерэўню на Васілёў город. I почалі трэбоваць, шчоб она завела іх к парцізанам, дзе ў ее былі два сына Іван і Міхайло, і ўнук Рыгор, былі і браты ее. Але вона ім отказала весці туда і воны, озверэў,
сталі ее мучыць. Мы прыслухоўваліса, але крыкоў не чулі і, когда немцы ўшлі на Зладзін, залезлі на дзерэўя і выглядвалі, думалі, што ее пусцяць, шо она старэнька і з ёй нічого не зробляць.
I чэрэз тры дня вернуўса мой брат Міхаіло з отрада з собакою, і собака побегла і нашла ее замучаною. Прыбежал до хазяіна собака і cone, і скугліць і цягне Мішу за собою. Мужчыны ўдзівіліса і ўсе пошлі за ёю. Когда зашлі ў корч, то не поверылі своім вочам, это була ужасна карціна. У Варвары Іваноўны быў зняты скальп, выколоны вочы, выкручаны рукі і ногі. Одну руку нашлі ў корчэ, ее вырвалі і бросілі. Была отрэзана грудзь, а затем ужэ бездыханнэ цело повесілі на дзерэві. Об этом зверском случаі дажэ пісалі фронтовые газеты.
Затым на другі ж дзень, колі пуд вечер дзве сестры Вольга і Ганна ішлі на свой город накопаць картошкі, на вечэру ў курэнях. Но іх замецілі немцы і сталі стрэляць. Вользі повезло она была спраўнейша і сумела ўцекці, а Ганну зловілі. Её такжэй очэнь мучылі, ек і наіпу маму. To мы ў корчах чулі як она бедна крычала і гукала: «мамочка, міленька, поможы!».
Ее нашлі на другі дзень, ізвергі тожэ ў жывой выкруцілі і одорвалі ногу. Зарэз могіла Ганны находзіцца на полі, за домамі Полына Паўла Гарваз’евіча і Лісіцкого Ніколая Сімоновіча, на ее могілцы вырослі тры берозкі із одного корня.
Зап. Тушынская М. I. у в. ПабеднаеЛельчыцкагар-на ад Касінскай Ганны Сцяпанаўны, 1903 г. н.
Анекдот (показка) кароткае вуснае апавяданне з нечаканай дасціпнай развязкай, што выклікае смех. У XIX ст. анекдотам лічылі жартоўнае апавяданне з жыцця гістарычнай асобы, таму і ў перакладзс грэчаскае слова «anekdotos» азначае «нявыдадзены», «ненадрукаваны» (пра пануючых і вядомых людзей смешнае не друкавалі). Цяпер паняцце жанру пашырана, галоўнымі асаблівасцямі якога з’яўляюцца гумарыстычнасць зместу, крытычная накіраванасць і неспадзяваная камічная канцоўка.
Коратка і ясна. Ішоў салдат з рэкрут дамоў. Стаміўся. Прыйшоў да ўдавы і гаворыць:
- Пусці мяне пераначаваць.
А яна адказвае:
- Баюся я, не пушчу.
Дык салдат гаворыць:
- Коратко н ясно: пусці мене переночоваць!
У^ава прыйшла дамоў і думас, а дзе ж яму пасцяліць? Глядзела па ўсёй хацс, шукала, дзе пасцяліць. I знайшла. Пасцяліла і пазвала ў хату.
Ідзі, салдат лажыся. Ен задаволены заходзіць ў хату. I не можа знайсці, дзе яму спаць. Удава паказвае на акно і кажа:
Я пасцяліла, як ты і казаў, каб было і «коратко, і ясно».
Зап. Гурыновіч Т Д. у в. Слабодка Аельчыцкага р-на ад Бялько Аідзіі Аявонаўны, 1926 г. н.
Жартп ^жлрт-Зосціп) — фальклорны жанр апавядальнай формы, кароткі твор пра смешнае здарэнне, дасціпная насмешка. Часцей будуецца, як і анекдот, па неадпаведнасці і супярэчлівасці паміж асноўнай апавядальнай часткай і заключнай. Збліжаецца з анекдотам паводле папулярнасці і прыкметы высмейвання, аднаэпізоднасцю, нечаканасцю камічнай развязкі. Адрознівасцца ад яго болын мяккім характарам высмейвання і крытыкі, дасціпнасцю, блізкай да афарыстычнасці, непалітызаванасцю. Падобны і да іншых жанраў, напрыклад, да выслоўяў (Абаранкі з макам от смачна! А ты еў? Не-а. Але бацька расказваў, што дзед бачыў, як пан еў, дык от смачна!).
Найболып характэрная форма жарту дыялагічная. «Пан кліча: Пятро, ці ты тут? Тут, паночку. А што робіш? Нічого. А ты, Янка, дзе? Ды з Пятром, пане. А што ты робіш? Дапамагаю Пятру. Ну, добра. Як скончыце, падасце мне боты». «Чаму ты напіўся? Да жонка сварыцца. А чаму жонка сварыцца? Таму, што напіўся». «Баба дзеду: To ты сёння на базары быў? Быў. Карову прадаў? Прадаў. А дзе ж грошьі? Спаць, старая, спаць!».
Малыя жанры
Фальклорныя творы, аб’яднаныя паводле прыкметы як невялікія сваім аб’ёмам. Гэта найперш прыказкі, прымаўкі, прыкметы, павер’і, загадкі, а таксама народныя афарыстычныя выслоўі (трапныя выразы, параўнанні, скорагаворкі, каламбуры, застольныя прыгаворкі і тосты, вітанні, зычэнні, развітанні, засцярогі, прысяганні, бажба, праклёны, абзыванні, ганьбаванні, дражнілкі, гукаперайманні). Адносяць да іх таксама жарты, анекдоты, прымхліцы, монастрафічныя творы песеннага характару (прыпеўкі і інш.), вербальныя (слоўныя) кампаненты розных абрадаў, замоўныя і магічныя формулы. Для шмат якіх твораў характэрнае ёмістае і вобразнае абагульненне, дасціпнасць, жарт.
Прыказка народна-паэтычны жанр, лаканічны выраз-афарызм, які сцісла ў заверпіанай вобразна-паэтычнай форме дае характарыстыку з’явам, павучае і радзіць, мае прамы і пераносны сэнс («Не рубай сук, на якім сядзіш», «3 малой іскры вялікі агонь бывае», «Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка»).
Прымаўка форма выслоўя, якая характарызуецца адноснай устойлівасцю і экспрэсіўнасцю і адрозніваецца ад прыказкі паэтычнай незавершанасцю, мае запатрабаванасць у кантэксце («ні рыба ні мяса», «сэрца ў пятках», «як швед пад Палтаваю»),
У народзе розум і кемлівасць лічацца шчасцем і ставяцца вышэй за грошы (багацце), сілу, прыгажосць і нават здароўе. Пра гэта сведчаць такія, прыказкі і прымаўкі-.
Прыбудзе шчасце і розум прыбудзе.
Памыснасць лепша за багацце.
Сіла розуму ўступае.
Гострай галавы і меч не бярэ.
Краса прыглядзіцца, а розум прыгадзіцца.
Красаты не палізаць, а розуму не прывязаць.
Без розуму горш, чым без здароўя.
Няма розуму лічы калека.
He перажывеш дабром, да перажывеш умом.
Розуму грашыма не заменіш.
Золата і ў краме дастанем, а свайго розуму нікому не прыставім.
Рукі да работы, ногі да ахвоты, галава да ўсяго.
Грошы згубіў нічога не згубіў, здароўе згубіў палавіну згубіў, розум згубіў усё згубіў.
Затое заўсёды ў пашане ў чалавека было навучанне, веды і навука.
На навуцы свет стаіць.
Навука вочы адчыняе і сляпога водзіць.
Шануй настаўніка лепей, як крамніка.
Каб свой розум і навукі далі сыну сілу ў рукі.
Без навукі і лапця не спляцеш.
Чалавек невучоны як тапор не тачоны.
Вучыся, каб дурні звяліся.
Загадка іншасказальнае мастацкае апісанне, якога-небудзь прадмета ці з’явы на аснове падабенства, у якім закладзена пытанне. У ста-
радаўнасці выконвала функцыю «патаемнай» мовы, пазней выпрабавання сталасці і праверкі мудрасці («Што раніцай на чатырох, днём на двух, а вечарам на трох», «Што бяжыць без повада? Што гарыць без полымя?...»).
Выслоўі
Да выслоўяў (ці мудраслоўяў) у фалькларыстыцы ўмоўна адносяць кароткія вусныя творы і ўстойлівыя словазлучэнні, якія вельмі падобныя да прыказак, прымавак, фразеалагізмаў, але не з’яўляюцца імі. Добрую характарыстыку выслоўям даўэтнограф Міхась Грынблат: «Гэтаразнастайныя трапныя і дасціпныя выразы, часцей гумарыстычнага характару, якія пазбаўлены элементаў афарыстычнасці і павучальнасці, уласцівых прыказкам, а толькі нібы жартам, мімаходзь прыкмячаюць і падкрэсліваюць тую або іншую з’яву, дробную бытавую падзсю, асобную рысу ў характары чалавека, у паводзінах жывёлы, у стане прыроды».
Устойлівыя выразы агульнага характару. Яны, трапныя, смешныя, дасціпныя, сказаныя «да месца», ажыўляюць і ўзбагачаюць мову, надаюць ёй жартаўлівы адценак. Знаёмячыся са зборамі такіх мудраслоўяў, падаецца, што ў беларусаў на любое слова падрыхтаваны дасціпны адказ: «Толькі ў папа апошняя жонка»; «Лепш малы рублік, чым вялікі дзякуй»; «На Беларусі ўсе Марусі, а на Палессі ўсе Алесі».
Часам яны пабудаваны на пытаннях і адказах, рыфме: «Адкуль. Дзеўка? А з Чавус. А хочаш замуж? Ну дык чамуж? А ўмееш кросны ткаць? Bo! He меў што пытаць». «Адкуль, дзеўка? 3 Барысава. А чыя жты там? Дзянісава. Ачым завуць? Гапусяю. Хадзіж бліжы, пабусяю». «Дай, бабка, малака. Карова не доіцца. Тады налівай смятаны». «Дай піць. Слуга спіць». «ІДі можна ў вас вады папіць, а так хочацца есці, што няма дзе пераначаваць».
Адны з іх кароткія, але з глыбокім падтэкстам, а большасць даволі трапныя і з народным гумарам: «Ні бэ, ні мэ»; «Пацеха з меха»; «Пятае калясо ў возе»; «Ракам стаў»; «Тыц-мыц няма ніц»; «Біліся, дык я яго мяшком бух! бух! А ён мяне абушком цюк! Дык ён спалохаўся ды бягом. А мяне як пана на насілках панеслі».
Агульныя выслоўі гэта кароткія жарты і гумарэскі, дыялогі і каламбуры.
Скарагаворкі (хуткамоўкі, языкаломкі) від выслоўя, пабудаваны на спалучэнні такіх слоў і гукаў, што псрашкаджаюць іх выразнаму вымаўленню. У іх пераважаюць аднолькавыя гукі, асабліва «р», а таксама свісцячыя і шыпячыя: «Ішоў грэка цераз рэку, бачыць грэка ў рацэ рак; грэка руку ў рэку ўсунуў, рак заруку грэка цап!»; «Калясо калесавалася, выкалесавалася, перавыкалесавалася»; «Лавіў рыбак судака, судзіў судак рыбака: лоўка, рыбак, ловіш, судаку сорам робіш».
Сваёй формай скорагаворкі падобныя да прыказак і прымавак, паводле функцыі выпрабавання да загадак і гульняў-забаў. За свае характарыстычныя якасці гэты жанр фальклору вельмі прыдатны і цяпер дзеля выпрацоўкі выразнай дыкцыі, навучання сцэнічнай мове як школьнікамі, так і акторамі, дыктарамі.
Застольныя выслоўі. Да іх належаць вясельныя зычэнні, застольныя тосты, а таксама розныя прыгаворкі, жарты, каламбуры пад час бяседных гасцін.
Асобнае месца ў вяселлі займаюць кароткія зарыфмаваныя зычэнніпажаданні пад час адорвання маладых. Яны бываюць як экспромтамі, так і традыцыйнымі. Часта ў любым рэгіёне можна пачуць: «Дарую меднымі, каб не былі беднымі», «Даю стакан суніц, каб не хадзіў да чужых маладзіц», «Дарую мяшок гліны, каб праз год былі радзіны», «Дару вязку цыбулі, каб не тыцкалі адно другому дулі». Пры гэтым словы-пажаданні звычайна не маюць нічога агульнага з сапраўдным падарункам. Галоўнае, каб было сказана дасціпна і смешна. Пажаданні прысутнічаюць і ў многіх песнях:
Дарую першаму свату
Кошку гарбату,
Другому свату Сучку касмату, А трэцяму свату Мыш хвастату... і г. д.
Наогул усё вяселле перасыпаецца жартамі, каламбурамі, тостамі, празаічнымі ці рыфмаванымі прыгаворамі ірацэямі, якія ідуць ад свата і тых, хто яму падгульвае, уступае ў слоўнае спаборніцтва. Падобнае адбываецца не толькі на вяселлі, але і на іншай сямейнай гасціне і застоллі. На іх жартавалі і дасціпна выказваліся пра гаспадароў, бяседнікаў, пачастункі і іншае: «Ешце вы, госцікі, ужывайце, толькі ў кішэні не ха-
вайце», «Гарэлка не дзеўка, не цалуй», «Вып’ем, браце, вып’ем туць, на тым свеце не дадуць», «Па-шляхоцку папалам клёцку, а ў мужыцкім шчоце па тры клёцкі ў роце», «Дзякуй таму, хто еў і каму падавалі», «Дзякую за хлеб, за соль, за бульбу і кашу, дзякуй і за дабрату вашу», « А ці добра было ў гасцях? Усяго было, толькі прымусу не было».
Неяк найбольш вядомы грузінскія доўгія тосты, але і нашы кароткія не саступаюць у досціпе. Найболып ужывальныя не складаныя, тыпу: «Будзьма здаровенькі! Будзьма!» ці «Дай, божа, каб заўтратожа». Але ж маюцца і такія: «Будзь здароў! Дай жа, Божа, каб нам было гожа, весела жылося, шчасліва вялося: у полі ўродзіста, у гумне накладзіста, у клеці насыпіста, у млыне намеліста, у дзяжы падыходзіста, на стале ўедзіста!»; «Вып’ем гэту чарку, каб маладыя мелі заўсёды хлеб і шкварку!»; «Дай, Божа, каб усё было гожа, а што нягожа не давядзі, Божа!», «Каб жылося, былося, елася і пілося, пілося і елася ды яшчэ хацелася!», «Каб жылі, багацелі і спераду гарбацелі!»; «Каб столькі было дочак, колькі ў хаце дошчак, а сынкоў, колькі ў хаце сучкоў!»; « Каб былі грошы і самі харошы і золата гаршком мералі!» і іншыя.
Вітанні і зычэнні. Наведваючы беларускую вёску, іншаземцы і нават нашы гарадскія, здзіўляюцца, што зусім незнаёмым тут ветліва жадаюць: «Добрай раніцы!», «Дабрыдзень!». У гэтым палягае беларуская ментальнасць. Выказаць ветлівасць можна не толькі гэтымі двума і нават не двума дзесяткамі слоў. Том «Выслоўі» (1979) зсерыі «Беларуская народная творчасць» змяшчае, як ні дзіўна, больш як паўтысячы розных традыцыйных варыянтаў падобных выслоўяў. Шмат, але ж гэта не ўсё. Той, хто думае, што ў нас менш супрацьлеглых «дрэнных» пажаданняў, памыляецца. У наступным раздзеле «Прысяганні. Праклёны. Ганьбаванне і абзыванні. Дражнілкі-кепікі» складальнікам тома М. Грынблатам змешчана каля дзвюх тысяч выслоўяў.
У згаданым зборы багата выяўлена традыцыйная ветлівасць наступнымі падраздзеламі: вітанні і зычэнні (уваходзячы ў хату або пры сустрэчы; развітанні; пры розных работах; агульныя; на полі, у агародзе, на таку; як стрыгуць авечак; рыбаловам; калі рашчыняюць, месяць цеста і пякуць хлеб, бліны; калі дояць карову; б’юць масла, соляць мяса; калі прадуць, ткуць, беляць палатно, мыюць бялізну; калі будуюць хату і спраўляюць наваселле; у лазні і ідучы ў лазню і з лазні; пры зборах
у дарогу; на пахаванні і памінках; пры чханні; розныя іншыя зычэнні; зычэнні-засцярогі; ветлівасць, ласкавасць).
Што, напрыклад, беларус жадаў тым, якія снедалі, палуднавалі ці вячэралі, акрамя вядомага «Смачна есці!», дае нам знаёмства са згаданым томам. Аказваецца, можна яшчэ зычыць: «Смачнога!», «Хлеб ды соль!», «Сыць вам, людцы!», «Спарына вам у чарку!» і іншае. Фалькларысты зафіксавалі і дасціпныя адказы на ветлівыя пажаданні. Было нямала і жартоўных, на якія не крыўдавалі. Прывядзём некаторыя з іх на першас, напрыклад, у розных раёнах адказвалі: «Просім, што ў рот носім, а што ямо, то не дамо» (Слонімскі раён), «Міласці просім, у свой рот носім» (Мядзельскі, Докшыцкі раёны), «Просім за стол. Дзякую, спазніліся, я ўжо» (Докіпыцкі раён), на другое «Просім есьці» (Гродзенская губерня), «Просім... за капеек восем» (Сакольскі павет), «Садзіся, госьцсм будзеш» (Полацкі раён), «Ядзім, да свой, а ты ў парозе пастой» (шмат дзе).
Пададзім найбольш трапныя іншыя выказванні: «Спор у працу!» (агульная), «Прыспары, Божа, жыта!», «Радзі, Божа, на камені і пад каменем!», «Умалотна вам!» (на полі), «Клёў на рыбу!», «Рыбна вам!» (рыбаловам), «Багаты на ўчын!», «Падыходна вам!», «Спарыся!» (рыхтуюць печыва), «Шаўковы венік, лёгкі дух!», «Паздароў, Божа!», «Пар парам, паном-баярам!» (у лазні), «3 Богам!», «Калясом дарога!», «Ручнічком дарога!», «У добры час!» (у дарозе), «Барані, Божа!», «Крый, Божа!», «Не давядзі, Бог!», «Хай Бог дае!» (зычэнні-засцярогі).
Апошнія выслоўі можна адносіць да асобнай групы. Зычэнні-засцярогі гэта такія ўстойлівыя выразы, якія звязаны са старадаўнімі вераваннямі ў магічную сілу слова і вельмі падобныя да замоў. Пра засцярогу ад розных нячысцікаў нагадваюць наступныя выслоўі: «Не проці ночы кажучы», «Не ў гэтай хаце гаворачы», «У добры час кажучы» і г. д.
Нездарма лічыцца, што беларуская мова пводле мілагучнасці займае адно з першых месцаў у свеце. Мусіць таму, што ў ёй маюцца такія ласкавыя і ветлівыя звароты, што цяжка і перакласці на іншую гаворку: «Журавіначка мая!» (параўнайце Клюквпнка моя!), «Будзьце ласкавы!» («Сдслайте одолжснне»).
Прысяганні, праклёны, ганьбаванні і абзыванні супрацьлеглыя выслоўі папярэднім. Найболып дзейснай раней лічылася кляцьба з ужы-
ваннем зямлі, якую пры гэтым нават елі («Дальбог!», «Клянуся табе сонцам праведным», «Каб мне Пярун гумно запаліў!», «Каб з гэтага месца не зыйшоў!», «Каб я да заўтра не дажыў!»).
Генетычная сувязь з замовамі таксама выяўляе сябе і ў праклёнах. У іх захаваліся пімат якія архаічныя сляды. Нямала зафіксавана праклёнаў, што звязаны з апошняй вайною. Пісьменнікі плённа выкарыстоўваюць падобныя выслоўі ў сваёй творчасці.
Ніл Гілевіч ужываў традыцыйныя сродкі ў барацьбе з сацыяльнай несправядлівасцю, і гэта атрымлівалася злабадзённа і шчыра, з вялікім эмацыянальна-выхаваўчым патэнцыялам.
Будзьце пракляты вы, каты свабоды!
Вы, што душылі і душыце нас! Вы, акупатары нашай гасподы, Нашых багаццяў і нашых украс!.. Будзьце пракляты і вы, вырачэнцы Мовы і духу бацькоўскай зямлі! Вы, надзіманыя пыхай нікчэмцы, Волі і хэнці чужой халуі!
Гэта з крыжа я крычу вам, распяты Горам народа і болем маім.
Будзьце пракляты вы! Будзьце пракляты!
Сёння і заўтра й вавекі! Амін!
(«Праклён», 2002).
Параўнанні кароткія мастацкія выслоўі, у падмурку якіх ляжыць супастаўленне прадметаў і з’яў; яны складаюцца пераважна з дзвюх частак: аб’ект або паняцце, што падлягае параўнанню, і само параўнанне ў супастаўленні («Вольны як вецер», «Яму хоць кол чашы на галаве»),
Павер’і, прымхі, забабоны народныя ўяўленні, заснаваныя не на рацыянальным досведзе чалавека, а на адвольных супастаўленнях, на веры ў існаванне звышнатуральных сіл. У іх чалавек імкнецца прадказаць будучыню, засцерагчы ад бяды-гора, па-свойму растлумачыць незразумелую з’яву, факт, звяртаючыся да выдумкі і фантазіі.
Прыклад: калі чалавеку чорны кот ці жанчына з пустым вядром пяройдуць дарогу, то яму не пашанцуе.
Прыкметы прадказанні, заснаваныя на аб’ектыўнай заканамернасці і пацверджаныя народным досвсдам. Маюцца прыкметы, у аснову
якіх пакладзеныя вынікі назіранняў за атмасфернымі з’явамі (калі дым з коміна ідзе ўгору на пагоду), нябеснымі свяціламі (сонца вечарам заходзіць у хмары заўтра можа быць дождж), паводзінамі жывёл і птушак (ластаўкі лётаюць нізка на дождж), пэўнымі святамі і прысвяткамі («Сей лён на Станіслава вырасце як лава», «На святы Анатоній сей авёс для коней, а як удасца, дык і прадасца»), асаблівасцямі росту раслін і інш.
ТЭАТРАЛЬНЫ ФАЛЬКАОР
Паняцце «тэатральны фальклор» («фальклорны тэатр» ці «народны тэатр») абазначае ўсе віды відовішчна-гульнёвай культуры народа абрады, гульні, карагоды, святы, батлейка і г. д.
Батлейка
Слова батлейка паходзіць ад назвы горада Віфлеема {Bethleem), дзе, паводле падання, нарадзіўся Ісус Хрыстос (Езус Хрыстус). Яго яшчэ называлі яселка, батляемка, остлейка, жлоб.
Лялечны тэатр узнік у Заходняй Еўропе, затым трапіў у Польшчу, дзе меў назву шопка, потым на ўсходнеславянскія землі. У Расіі і Украіне яго называлі вяртэп.
У Вялікім Княстве Літоўскім ад езуітаў, а потым шкаляроў і семінарыстаў батлейка перайшла да местачковых рамеснікаў і сялян. Дзякуючы ім, рэпертуар тэатра ўзбагаціўся бытавымі жартоўна-сатырычнымі сцэнамі і шырока распаўсюдзіўся.
Пашыранае бытаванне народнага тэатра спарадзіла некалькі тыпаў батлеек: адна-, двухі трох’ярусныя са своеасаблівай архітэктурай і сістэмай разнастайных лялек. Батлейшчык кіраваў лялькамі-персанажамі за нябачнай часткай скрынкі. Выкарыстоўваліся пальчыкавыя лялькі, лялькі-марыянеткі на нітках, але збольшага на драўляных ці металічных шпянях. Яны рухаліся па сцэне ў спецыяльных адтулінах у падлозе, якая звычайна накрывалася футрам. Звычайна лялькі выразаліся з дрэва і адпаведна «апраналіся». Самай тэхнічна дасканалай лялькай быў Цар Ірад. Акрамя добрага царскага адзення, кароны, персанаж вылучаўся тэхнічнымі прыладамі: рукі рухаліся пры дапамозе піарніраў, галава выштурхоўвалася спецыяльным стрыжнем і падала, калі яе зразала Смерць касою.
У музеях розных краін захоўваюцца батлейкавыя лялькі, маюцца фотаздымкі і апісанні. Старадаўнюю беларускую батлейку напрыклад, зробленую ў Магілёве ў канцы XIX ст. можна ўбачыць у Дзяржаўным музеі 96
I ( ,
I ? S* Si;:.*-
Музеі старажытнабеларускай туры (г. Мінск).
і • ® * *
Магілёўская батлсйка. Канец XIX ст.
этнаграфіі (г. Санкт-Пецярбург), а таксама іншыя у Дзяржаўным цэнтральным тэатральным музеі імя A. А. Бахрушына (г. Масква), куль-
У верхняй частцы батлейкі паказваліся сцэны нараджэння Хрыста (таму спектаклі праводзіліся на свята Раства Хрыстовага і Каляды). На ніжнім ярусе інсцэнізаваліся містэрыяльныя дра-
мы «Цар Ірад», «ІДар Максімілян», «Цар Мамай», «Цар», «Машкарад», «Лодка» і народныя інтэрмедыі «Мацей і доктар», «Антон з казой і Антоніхай», «Вольскі купец польскі», «Ірадыяда», «Рыгор і франт», «Барыня і доктар», «Цыган і цыганка», «Яўрэй і казак», «Скамарох з мядзведзем» і інш.
Паказ спектакля суправаджаўся музыкай батлейкавага ансамбля: скрыпка, цымбалы, бубен; скрыпка, бубен; скрыпка, цымбалы; гармонік.
Фалькларысты ХІХ-ХХ стст. запісалі нямала батлейкавых тэкстаў. Маюцца фотаздымкі аўтэнтычных батлеек і лялек, адзінкавыя з якіх збе-
рагаюцца ў музеях. Бытаваннс народнага лялечнага тэатра, па сутнасці, спынілася ў 2-й палове XIX ст„ яе адраджэнне пачалося толькі ў 90-я гг. XX ст. Ля вытокаў гісторыі беларускай батлейкі стаяць запісы фалькларыстаў, змешчаныя ў матэрыялах П. Шпілеўскага, Е. Раманава, П. Шэйна, М. Федароўскага, Я. Карскага і інш. Найбольш поўна яны сабраныя ў томе «Народны тэтр» (склад. М. А. Каладзінскі, Мінск, 1983).
Батлеечныя лялькі-персанажы традыцыйных спектакляў. Аўтары Марына і Андрэй Сярэбранікавы.
Далей мы падаём адаптаваны тэкст «Дзіва Божага нараджэння», складзены на аснове запісаў драмы «Цар Ірад», для працы з дзецьмі ў батлеечным тэатры.
Дзіва Божага нараджэння
Акт I
У цэнтры івухярусная батлейка, ваколякой размясціліся маленькія «акцёры» з лялькамі-персанажамі традыцыйнага тектакля «Цар Ірад». Увесь рэй вядзеДзед Батлейкавед.
Дзед Батлейкавед. Дзеці, хто ведае, які сёння год?
Дзеці. 2017!
Дзед Батлейкавед. Як добра, што вы гэта ведаеце. Мы ж хочам вам распавесці ад якой падзеі пачаўся адлік гадоў. Што адбылося 2016 гадоў таму назад. Гэта значыць, у першы год і бліжэйшай пары каля яго. I дапамогуць нам старадаўнія лялькі і тэатр батлейка, які перад вамі ахвотна расчыняе дзверы. (Расчыняе дзверы.) За вялікім Міжземным морам, у знакамітай Палесцінскай зямлі Іудзейскага царства, якім уладарыў жорсткі Ірад, непадалёку ад горада Ерусаліма жыла Марыя.
Акцёрка святой Марыі (у руках з лялькай-персанажам). Калі Марыі споўнілася чатырнаццаць год, яна стала сіратою, і закончылася яе вучоба па свяшчэнных кнігах у храме. Яна марыла вечна служыць Богу і не выходзіць замуж.
Акцёр святога іосіфа (з лялькаю-персанажам). Стары васьмідзесяцігадовы цясляр Іосіф узяў сірату да сябе, замяніў ёй бацьку.
Акцёрка святой Марыі. Адзін раз Марыя, чытаючы святую кнігу пра тое, што некалі народзіцца ад дзевы Збавіцель усіх людзей, падумала, што яна стала б шчасліваю быць нават служанкай у той дзевы. Затым да дзяўчыны з’явіўся Анёл, пасланец Божы...
Акцёр Анёла (з адпаведнаю лялькаю-персанажам). He бойся, святая Марыя, цябе палюбіў Бог за тваю дабрадзейнасць. Ты народзіш сына і назавеш яго Ісусам...
Акцёрка святой Марыі. Як гэта будзе, калі я мужа не ведаю?
Акцёр Анёла. Дух святы сыдзе на цябе, і ты народзіш Сына Божага!
I дасць Яму Гасподзь трон. I будзе Ён царстваваць вечна, і царству Яго не будзе канца.
Акцёрка святой Марыі. Няхай будзе са мною так, як хоча Бог.
Усе акцёры ідуць уладкоўваць сваіх герояў-лялек у батлейку на верхні ярус.
Акт II
Верхні ярус аформлены пш) пячору з прыкметамі прыстасавання яелюдзьмі пад хлеў для жывёлы. У цэнтры Іосіф, Марыя і Нованароджаны, які ляжыць на. саломеў яслях, дзе кармілі авечак.
Дзед Батлейкавед. Аднойчы Іосіф з Марыяй па справах перапісу насельніцтва прыйшлі ў горад Віфлеем, у якім некалі жылі іх продкі. He знайшлося больш прыдатнага і таннага месца для начлегу, дык яны спыніліся за горадам у каменнай пячоры, куды пастухі ў непагадзь заганялі жывёлу. Тут ноччу, 25 снежня, і нарадзіўся ў Дзевы Марыі Сын Божы, Збавіцель свету, як і абяцалася ў святых кнігах. I назвалі Нованароджанага Ісус Хрыстос. Ісус азначае месія, гэта значыць тое, што запаветна абяцалася. Дзень 25 снежня ў каталікоў, a 7 студзеня ў праваслаўных, лічыцца вялікім святам Нараджэння Ісуса Хрыста, Ражством.
Над зямлёю ўзышла незвьічайная зорка, яе называюць «звяздою». Яна ўзвышаецца і ў нашым тэатры. Кожны год такую аздобленую шматкутную зорку насілі і носяць калядоўшчыкі на Ражство Гасподняе, на Каляды, а таксама скрынку з лялькамі, у якой паказваюць гэтае дзіва нараджэнне Сына Бога. Батлейка, ці батляемка, атрымала назву ад горада Віфлеема, або Батлеема.
Што ж далей там адбывалася?
Анёл, што з’явіўся з неба перад здзіўленымі пастухамі, паведамляе пра нараджэнне Збавіцеля. Пастухі, а затым тры заморскія мудрацы з падарункамі прыходзяць пакланіцца Сыну Божаму...
Хор (спявае наступны псальм, на верхнім ярусе пад яго гукі адпаведна з’яўляюцца Анёл, Пастушкі і Тры мудрацы, якія пакланяюцца перад Дзіцём)-.
Лялькі-псрсанажы. Тры мудрацы.
Неба і зямля, неба і зямля
Радасна спяваюць.
Ангелы свету, ангелы свету Дзіва абвяшчаюць.
Хрыстос нарадзіўся, Бог аб’явіўся, Ангелы спяваюць, пастушкі іграюць, Дзіва, дзіва абвяшчаюць.
У Батлееме, у Батлееме
Весела навіна:
Чыстая Дзева, Чыстая Дзева
Нарадзіла сына.
Хрыстос нарадзіўся, Бог аб’явіўся, Ангелы спяваюць, пастушкі іграюць, Дзіва, дзіва абвяшчаюць.
Мудрацы слова, мудрацы слова
3 Усходу прыходзяць.
Ладан і смірну, ладан і смірну, Золата прыносяць.
Хрыстос нарадзіўся, Бог аб’явіўся, Ангелы спяваюць, пастушкі іграюць, Дзіва, дзіва абвяшчаюць.
I мы Дзіцятку, і мы Дзіцятку, Богу паклон дайма.
Слава на ўзвышных, слава на ўзвышных Яму заспявайма.
Сучасныя батлейкі з традыцыйным афармленнем.
Хрыстос нарадзіўся, Бог аб’явіўся, Ангелы спяваюць, пастушкі іграюць, Дзіва, дзіва абвяшчаюць.
АктІІІ
Дзед Батлейкавед. Дзеянне пераносіцца ў ніжні ярус, палац цара Ірада.
Пазнаёмцеся з новымі героямі.

Акцёры па чарзе выходзяць з-за блтлейкі і прадстаўляюць лялькі-персанажы.
Злосны ірад, цар Іўдзейскі.
Ваяка, яго верны служака.
РахіЛЬ, якая не захацела аддаць на смерць сваё дзіця.
Чорт, чорны дарадца Ірада.
Смерць з касою.

На ніжнім ярусеДзед Батлейкавед злпальвае свечкі.
ІРАД (выходзіць і сядае на трон\ Я цар Ірад.

Я, я слаўны, Сяду на свой трон дзяржаўны. Я вялікі разумнік, Бо ў царскім пурпуры.
Ніхто не пярэчыць Маёй царскай натуры.
Чорт [выбягаючы). Хе-хе-хе,

Цар мой, цару, Любы ўладару, Ты тут спіш, гуляеш, Пуза сабе наядаеш, А што ў тваім царстве Новы цар з’явіўся не знаеш.
ІРАД.
Што, што я чую ў маім царстве, Здрада сталася ў маім гаспадарстве?! А паклікаць да мяне ваяку, Вернага мне служаку.
Ваяка.
Аць-два, аць-два, аць-два! Стой! Цару, мой цару, любы гаспадару, Па твайму загаду з’явіўся.
ІРАД.
Чуў я, што ў маім царстве Новы цар нарадзіўся.
Хуценька збірайся, У Батлеем выпраўляйся.
Усіх немаўлят забівай, Свайго цара-гаспадара выручай.
Ваяка.
Слухаю твайго загаду!
Зважай! Крокам руш!
Налева, кругом марш! Аць-два, аць-два, аць-два!
Чуецца званочак.
Анёл.
О, Ірадзе, Ірадзе, Што ты нарабіў? Сваю душу грэшную перад Богам загубіў. Згінеш ты дазвання, He будзе табе выратавання. Чорт. Ты, Ірад, яго не слухай, Вазьмі сабе патыліцу пачухай. Лепш быць каранаваным, Чым выратаваным.
ІРАД.
Твая праўда! А ну, пайшоў прэч адсюль, А кыш!
Лепш быць каранаваным, Чым выратаваным.
Ваяка.
Аць-два, аць-два, аць-два, стой! Цару мой, цару, любы гаспадару, У Батлеем я схадзіў, Усіх немаўлят забіў.
Адно... Рахіль не дае свайго забіць, Сама ідзе да цябе літасці прасіць.
ІРАД.
Хто такая?
А... паклікаць яе да мяне!
Ваяка.
Слухаю твайго загаду! Зважай! Крокам руш! Налева, кругом марш! Аць-два, аць-два, аць-два!
Уваходзіць Рахіль з дзіцём на руках. За ёй воін.
Рахіль. Цару мілы, цар літасцівы, He труці ты матчына сэрца, Уратуй маё дзіцятка ад смерці.
ірад (Рахілі). Гм... баба, я сам сабе разумнік, Бо ў царскім пурпуры, не пярэч ты Маёй царскай натуры.
Я ўсім немаўлятам пасцінаў галовы I твайму не дам пардону.
Воін выводзіць за дзверы Рахіль і зл сцяною чуецца плач дзіцяці і галашэнне беднай маці.
АнЁл (з другога яруса). Ірад ты нясыты, Забойца самавіты, За гэтае дзіцятка Ды за ўсіх немаўляткаў Будзеш ты ў агні гарэць, Ды ў смале кіпець.
Чорт (з’явіўшыся). Ты, Ірад, на іх не зважай, Пра ўладу лепш дбай.
Памятай, лепш быць каранаваным...
ірад. Твая праўда, а ну-ка, пайшлі прэч адсюль, Паспяшайце, самі сябе суцяшайце.
Плача Рахіль.
Анёл. He плач, не плач, Рахіль, Тваё дзіцятка не ўмерла. Яно ў боскім садзе кветачкі збірае Ды з анёламі гуляе.
ірад. Што, што я чую, не гуляе і не збірае, Бо мой ваяка справу знае.
Ваяка, ваяка, хадзі да мяне!
Ваяка. Аць-два, аць-два, аць-два, стой! Па твайму загаду з’явіўся!
ІРАД. За добрую службу, за шчырую дружбу На табе трошкі грошай.
Схадзі, пагуляй з раскошай, Выпі чарку, ды дай каму па карку.
Ваяка. Рады старацца.
Зважай! Крокам руш!
Налева, кругом марш!
Аць-два, аць-два, аць-два!
Чуецца стук.
Смерць. Здарова, Ірад! ірад. А... вой...
Ваяка, мой ваяка, верны мой служака! Ратуй! Гані ад мяне гэтую пачварыну.
Гы-гы-гы...
Смерць. Твой ваяка-небарака,
Зайшоў да кабака,
Выпіў чарку, атрымаў па карку Ды і ляжыць.
А я, смерць касціста,
Маю шаблю сталісту, во, панюхай!
Прыйшла цябе, гада, у пекла справадзіць. ірад. А... вой... смерць-матухна,
Пачакай трошкі,
He трымай на мяне злосці,
Дам я пурпуры на твае старачыя косці. Смерць. Ірад, твая хаўтурная песня спета,
Згінеш ты зараз з гэтага свету.
Як ты немаўлятам, так і я табе
Касой галаву сагну...
А ну-ка, кладзіся...
Жых...
ірад. Ой-ой-ой!
Смерць. Жых!
ірад. Ой-вой!
Смерць. Жых!
Чорт. Ха-ха-ха, ха-ха-ха-ха...
Цар-небарака,
Любы мой дружака,
Ну што, мне быць каранаваным
Ці выратаваным?
Ат... нічога, хадзем са мной у пекла,
Будзем там у карты гуляць Ды старых баб забаўляць. Згінуў ты дазвання. He будзе табе выратавання.
Ваяка. О, трошкі пагуляў
I свайго гаспадара праспаў.
Толькі не разабраў:
Ці то ён цара, ці Ірад яго ў пекла павалок.
А... нічога.
Пазбыў пана, буду піць віно збанам. Піць, гуляць, Каляды ўспамінаць.
Спявае.
Ой, Калядачкі, бліны-ладачкі, Ой, люлі-люлі, бліны-ладачкі, Ой, люлі-люлі, бліны-ладачкі.
Акт IV
Дзед Батлейкавед. Быў пакараны злосны цар Ірад за сваё зладзейства, за чатырнаццаць тысяч бязвінна забітых немаўлят. А святыя Іосіф, Марыя з Дзіцём уцяклі ў Егіпет, бо іх пра небяспеку папярэдзіў Анёл. Вось такую гісторыю распавядае старадаўні лялькавы тэатр.
Батлейка так палюбілася народу, што яе пачалі паказваць не толькі на Каляды, але і на іншыя святы, асабліва на кірмашах.
Да пабачэння! Да новай сустрэчы!
Тушыць свечкіў батлейцы, зачыняеў іх дзверы.
Для навучання ваджэнню лялек у батлейцы прыдатнымі з’яўляюцца традыцыйныя інтэрмедыі невялікія сцэнкі гістарычнага ці бытавога характару, найчасцей камічнага зместу, якія паказваліся звычайна пасля містэрыяльнай драмы.
Студэнты педуніверсітэта на занятках з батлсйкай.
Лялькі-персанажы сучаснай
Лялькі-персанажы інтэрмедый.
батлейкі. Рагвалод і Рагнеда. Аўтары Марына іАндрэй Сярэбранікавы.
Далей падаецца дзеля ўзору і выкарыстання інтэрмедыя «Пан і паненка», якая бытавала ў пачатку XX ст.
Пан і паненка
На сцэну выходзіць малады франт, затым паненка.
Батлеечнік. А вось ідзе элегант новы, На нём зогарэк1 цыновы, А капялюш не свой уласны, Бо на глове бардзо цясны, А на шыі чатыры хусты, А кішэні зусім пусты, А насустрач яму элегантка, Ягоная каханка!
Пан. О, дзень добры, пані! Паненка. А, дзень добры пану!
Я так бы хацела, Каб пан мяне навучыў размаўляць па-пальскому, Па-культурнейшаму, значыць.
1 Гадзіннік.
Бо я ўжо кінула свае свінні,
I прыехала жыць да Вільні.
Я цяпер паненка гарадская,
I па-беларускаму мне размаўляць не выпадае. Пан. Та няма нічога прасцей.
Мова польская, мова панская,
Дзеля таго, каб на ёй навучыцца размаўляць, Трэбаўсе словы пачынаць на «пан».
Ну..., напрыклад, пантохлі, панчоха... Паненка. Ах, ах, як просценька,
Зараз жа і я прыдумаю нешта такое...
Пан..., пан... а, ах, які ў пана вялікі паннос. Пан. Цьфу, каб цябе чорт панёс!
Не-не-не, з навукай справы ў нас не пойдуць.
Прапаную пані затаньчыць.
Паненка. 3 прыемнасцю, але, апроч вальсу,
Я нічога не танцую.
Пан. Але мы замовілі вальс.
Музыканцікі, вальс!
Танчаць.
Дзіцячы ФАЛЬКЛОР
Дзіцячы фальклор гэта народная творчасць дарослых для дзяцей і саміх дзяцей; песенныя, вершаваныя і празаічныя жанры; гульнёвыя і негульнёвыя творы. Да гульнёвых адносяцца гульні, забавы, забаўлянкі, карагоды, лічылкі, жараб’ёвыя загаворы, скорагаворкі (хуткамоўкі, вымаўлянкі), маўчанкі; да негульнёвых калыханкі, пацешкі (пацешкіпесенькі), песні, заклічкі, прыгаворкі, дражнілкі, прыпеўкі, жарты, загадкі, казкі, страшылкі.
Забавы. Гэта фальклорны жанр, які стаіць на мяжы гульнёвага і слоўнага і адрозніваецца ад уласна гульняў перавагай слоўных формул, гульнёвы элемент якіх выконвае другасную, нават непрыкметную ролю, ці, наадварот, перавагай фізічных элементаў, напрыклад арэлі, хадулі, гульні з цацкамі і г. д. Забавамі з’яўляліся тыя гулянні, у якіх
аспект быў найболыв яскрава выражаны, яны былі эмацыянальна афарбаваны.
Заблўлянкі (забаўкі). Яшчэ іх называюць «паэзіяй пеставання», «матчынай школай», бо менавіта тут найбольш сканцэнтраваныя творы маці (альбо іншых дарослых), якія накіраваны на ўзбуджэнне і падтрыманне радасных эмоцый у малалетак, процілеглых дзеянню калыханак, мэта якіх зрабіць так, каб дзіця спала. Забаўлянкі спалучаюць у сабе асноўныя прынцыпы народнай педагогікі: прыродаадпаведнасці, гуманізму, любоўнага стаўлення да дзіцяці, пазітыўнасці. Гульнёвы элемент у забаўлянках не актыўны: у іх удзельнічаюць дзеянні з пальцамі, рукамі, ножкамі, жыватом, іншымі часткамі цела, а таксама гушканне, калыханне на назе, падцягванне, вучэнне хадзьбе, катанне на шыі і спі-
Крупіцкія дашкольнікі (Мінскі раён).
забаўляльны
не і г. д. Іх мэтанакіраваная інфармацыйнасць гэта знаёмства з усім, што акружае дзіця, і спалучаецца з выхаваўчай арыентацыяй на нормы паводзінаў («Сарока-варона»), выбар сацыяльнай ролі («Чы-чы-чы, сарока»), на сяброўскія ўзаемадзеянні з роднымі, суседзьмі, іншымі людзьмі (гасцяванне ў бабкі, да цссця ў госці і г. д.).
Ладкі ладкі, дзе былі?
У бабкі.
Дасць бабка пірожка, А цюціку рожка.
Зап. у 2007 г. Ткачова Н., Галатылец I., Воласава Т, Міхнавец А. у в. Багданаўка Аунінецкага р-на ад Савіч Г. В., 1951 г. н.
Плцешкі (пацешкі-песенькі). Гэта слоўныя забавы, у якіх амаль не праглядвасцца гульнёвы элемент, а пераважаюць элементы займальнасці, павучання, узбуджэння і заспакаення.
Калыханкі. Жанр, найболып шырока прадстаўлены сярод збораў дзіцячага фальклору. Гэта меладычныя песенькі пэўнага прызначэння: яны выконваліся маці альбо нянькаю каля калыскі дзіцяці, каб хутчэй супакоіць яго, прыспаць. Спачатку спяваюцца просценькія калыханачкі з жыцця жывых стварэнняў (асноўныя вобразы кот, воўк, куры, пеўнік, гусі, Бай). А калі дзіця падрастае, спяваюцца даўжэйіпыя і мудрэйшыя. Часам у форме калыханак маці над калыскаю вылівае сваё гора, спяваючы аб прыгоне, аб цяжкім жыцці і г. д. Большасць калыханак не разлічана на слухачоў тэкстаў. Гэта звязана з тым, што рытмічная кампазіцыя мела на мэце супакоіць дзіця сваёй мелодыяй, увесці ў стан дрымоты і сну. Таму часта змест гэтых твораў не раскрыты да канца, альбо ў іх толькі маецца завязка.
Люлі-люлі тэлешыка, Зварыла баба кулешыка. Тобі лыжэчка, і мне лыжэчка, А бабі нэма.
Баю-баю, коткі два.
Сіры і білы, оба два!
Сама бабка мэдок злізала, А на котка сказала.
Коцік маленькі
Ступав помаленьку От куточка до куточка, Зловыв мышку за пупочка. Цап мышку, дай дэржыць. Покы Волька прыбяжыць.
Гойда-гойда, Прылетыла голда. Сіла на ворота У чырвоных ботах. Стала колотаты, Нэма чаго даты. Жміньку ячміньку, Рэшэтко пшэнічкі, Вэдэрко водзічкі, Корчык грэчкі, Шоб нэсла курка яечка.
Зап. у 2007 г. Ткачова Н., Галатылец I., Воласава Т, Міхнавец А. у в. Багданаўка Аунінецкага р-на ад Мелюх К. Я., 1936 г. н.
Люлі-люлі-люлі.
Скакаў бай на сцяне У чырвоным каптане. Стала я спяваць Дзіця засыпаць.
Баю-баю-баю.
He лажыся з краю. Прыйдзе серанькі ваўчок Дык укусе за бачок.
Ban. у 2007 г. Саўкіна В.у в. Бастынь Лунінецкага р-на ад Якавец A. I.
Песні. Дзіцячыя песні маюць розныя формы. Некаторыя з іх перайшлі з дарослага рэпертуару. Нямала спеўных твораў з жартаўлівым сюжэтам. Гэта звычайна песні пра жывёл і звяроў, напрыклад, пра жаніцьбу камара. Так званыя, кумулятыўныя песенькі пабудаваныя на пытаннях і адказах («Дзе ты быў, казюленька?», «Сіўка-варонка», «Служыў я ў пана», «Куды ідзеш, бабка», «Чы-чы-чы, верабей» і інш.).
У кароткіх прыгаворах, песнях-заклічках, дзіця звяртаецца да сонца і дажджу, птушак і раслін («Дожджыку, дожджыку, сыпані, бабу з поля прагані...», «Божая кароўка, ці будзе заўтра пагодка?» і інш).
Шо ты дзівонько плачэш?
Чы тэбэ маты набыла, Чы тэбэ мышка вкусыла? — Мэнэ маты нэ была, Мэнэ мышка вкусыла. А дэ тая мышка? Полеціла ў норку. А дэ тая норка? Красочкамі заросла. А дэ тые красочкі? Дэвочкі порвалі. А дэ тыя дэвочкі? Жэнішкі побралі. А дэ тыя жэнышкі ? На войну пошлі. А дэ та война?
Посэрод двора.
Зап. у 2007 г. Ткачова Н., Галатылец L, Воласава Т, Міхнавец А. у в. Багданаўка Лунінецкага р-на ад Савіч Г В., 1951 г. н.
Хлопчык
за ступаю. Лунінеччына.
Фота Ю. Абрэмбскі.
Таўку я мак, За ступаю сеіць дзьяк. Чого ты, дзьячэ, плачэш? Мачоха набіла.
- Дала крошэчку хлеба.
- Дзе ж той хлеб?
- Мушка ўхопіла.
- А дзе ж тая мушка?
- Пуд печку побегла.
- А дзе ж тая печка?
- Вода затопіла.
- А дзе ж тая вода?
- Сівы волы попілі.
- А дзе ж тые волы ?
- Доўбешкі побілі.
- А дзе ж тые доўбешкі?
- Чэрві поточылі.
- А дзе ж тые чэрві?
- Гусі подзёўбалі.
- А дзе ж тые гусі?
- На морэ полецелі.
- А дзе ж тое морэ?
- Цацкамі’ заросло.
- А дзе ж тые цацкі ?
- Дзеўкі порвалі.
- А дзе ж тые дзеўкі?
- Хлопцы побралі.
- А дзе ж тые хлопцы?
- На войну пошлі
I не прышлі.
Зап. у 1967 г. вучань Лозка А.Ю. у в. Прыбалавічы Лельчыцкага р-на ад сваёй бабулі Аозка Агрыпіны Акулаўны, 1898 г. н. Хітрая лісічка.
Яна есці не просіць.
А ваўчышча-кудлачышча
У печку дровы носіць.
1 Даўбешкі дубінкі. Цацкі кветкі.
А варона-чарнаброва Каравай мясіла.
А сарока-белабока Ды ў печ усадзіла. А малыя галкі Скачуць каля лаўкі. Горэ маё нешчаснае, Што няма кібалкі. А мядзьведзь не дурак Ды залез за ляжак. Ото добрае зрабіў Каравая ўсцерабіў.
Зап. у 1987 г. Лозка А. Ю. у в. Дзяржынск Лельчыцкага р-на ад Цыбуліч Галіны Аляксандраўны, 1929 г. н.
Дакучныя песні (прамаўлянкі) жанр дзіцячага фальклору, так званыя песні без канца. Адносяцца да гульнявой групы, блізкія да забаў, дзе пераважаюць слоўныя формулы, а гульнявая функцыя займае непрыкметную ролю. У адрозненне ад забаўлянак і пацешак, якія ўзбуджаюць і супакойваюць дзіця, дакучныя песні, наадварот, «дакучаюць» сваёй паўтаральнасцю. Яны ў нечым блізкія да калыханак больш дарослых дзяцей, часта і сваім напевам, манатоннасцю. Імі падлеткі забаўляліся звычайна перад сном. Есць і тэксты ў стылі дзіцячых прыпевак. Яны ўяўляюць сабою бясконцае паўтарэнне песеннага або прамоўнага тэксту, звычайна рыфмаванага. У пабудове ляжыць кальцавы паўтор. «Хадзіў бай па сцяне // У чырвоным жупане, // Нёс сямёра лапцёў: // I сабе, і жане, // I дзіцёнку па лапцёнку. // Ці баіць, ці не?// Бай. II Хадзіў...». Маятнікавы паўтор наглядаецца ў творах, калі паслядоўна паўтараюцца першая частка і другая, а потым ідзе той жа парадак. Звычайна ў прамаўлянках задаюць развіццё пытанні, тыпу: «Добрая мая казка ці не?» адказ на які дае права на паўтор: «Ну добрая. II Як табе добрая, то імне добрая. II Бегаўбай пасцяне...». Творам таксама ўласцівая свая займальнасць і асаблівая хітрынка.
Вядомыя некалькі сюжэтных варыянтаў дакучных песень.: «Сядзеў я на пні, еўя канаплі...», «Куды едзеш, Рамане? На кірмаш, маспане...», «Куды едзеш, Сілівон? Жаніцца еду, брацец мой...», «Брын-брын, ша-
павал, а дзе воўну падзяваў?..», «Як жыў журавок і з журавачкай...», «У папа ды быўсабака...», «Былаў майго дзедахароша аўца...» іінш.
Волошка, волошка
По полю ходыла.
Цыпэняток водыла.
Лук чы качан ?
(Калі дзіця адказвае «лук», то гавораць «лук по галоўцы стук» і злёгку стукаюць, калі ж «качан», то «качан зноў пачаў» стукаюць і пачынаюць гульню з пачатку...).
Зап. у 2007 г. Ткачова Н., Галатылец L, Воласава Т, Міхнавец А. у в. Багданаўка Аунінецкага р-на ад Савіч Г В., 1951 г. н.
Народныя гульні
Народная гульня, від актыўнага адпачынку чалавека, гістарычна сфарміраванага на аснове драматызаваных, умоўных або творчых дзеянняў, у якога склаліся пэўныя правілы і прыёмы забаў і які з’яўляецца сродкам фізічнага, разумовага і маральна эстэтычнага выхавання. Шмат якія з іх узніклі з абрадаў і развіліся са старажытных часоў і дагэтуль нясуць на сабе сляды язычніцкіх культаў, але ў бытаванні не ўспрымаюцца як сродак вераванняў, а як сродак адпачынку і набыцця карысных навыкаў. Гэты жанр мае паходжанне са стараславянскага «ігрышча», якое ў летапісах і словах царкоўнікаў асабліва асуджаецца.
Найбольш старадаўнімі крыніцамі пра народныя гульні з’яўляюцца не толькі летапісы, але і археалагічныя раскопкі. Даследчыкі лічаць, што асэнсаваны выраб цацак мог пачацца з эпохі неаліту. Археолагі знаходзілі апрацаваныя крамяні і каменні ў выглядзе розных жывёл і птушак, гліняныя вырабы, прыстасаваныя да гульні косці, пазней цацкі з дрэва і скуры. Таксама сустракаюцца дзіцячыя мячыкі з дрэва і са скуры, велікодныя яйкі з гліны і косці, свістулькі, шарыкі, званочкі і інш. Знаходкі шахматных фігурак датуюцца XI ст.
Найбольш старажытныя гульні звязаныя з календаром. Яны суправаджалі абрадавыя дзеянні падчас святаў, або замацаваныя за пэўнай парой (сезонам) дзеля забавы. Найбольш вылучаюцца каляндарна-абрадавыя гульні, звязаныя са спрадвечнымі звычаямі, магічнымі рытуаламі і вераваннямі, а таксама забавы, якія не маюць прыкмет абраднасці і выконваюцца падчас пэўнай гадавой пары {сезонныя\ (напрыклад, катанне на санках, веснавыя гушканні на арэлях і інш.) ці кірмашовых забаў {кірмашовыя').
Усе народныя святкаванні, гульні і забавы падзяляюцца на тыя, якія ажыццяўляюцца з рытуальнай (абрадавай) атрыбутыкай ці гульнёвым інвентаром, або без іх. Асобнае месца займаюць святочныя маскі і касцюмы.
Асаблівым багаццем вылучаецца атрыбутыка Каляд. Гэта і калядная зорка і батлейка, а таксама маскі і маскі-касцюмы казы, мядзведзя, жора-
ва, кабылы, дзятла, тура, быка, каровы, ваўка, лісы, зайца (зааморфныя); шчадраца і шчодры, Цярэшкі, дзеда і бабы, цыганкі і цыгана, афіцэра і маладзіцы, яўрэя і яўрэйкі, пана і паненкі, салдата, доктара, папа (антрапаморфныя вобразы-маскі); смерці, чорта (міфалагічныя).
Сярод зімовых гульняў вылучаюцца калядныя, масленічныя і сезонныя. Разнастайныя паводле зместу калядныя-. розныя тэатралізацыі, напрыклад, маскіраваныя («ваджэнні» жывёл і птушак, «Тры каралі», «Цары»); абыходна-віншавальныя (шэсці-калядаванні і шчадраванні, «засяванні»); з сімволікай (нашэнне «звязды»); лялечныя (батлейка); абрадава-гульнявыя («Жаніцьба Цярэшкі», «Бахар», «Ката пячы»). Да тэатралізацый далучаюцца харэаграфічныя карагодныя («Яшчур», «Олей», «Ваджэнне кралькі», «Каралевіч», «Дзяцел», «Галка», «Падушачка»); танцавальныя, а таксама сюжэтныя («Золата», «Дзед»), «адгадайкі» («Арэхі», «Цотілішка», «Ляскалкі», «Закрытае шыла»), магічныя рытуальныя («Куцця», «Цягаць куццю на дуба»), гасцінныя («Маладзёны», «Бабіны»).
На Масленіцу рытуальная страва бліны. Яны сталі сімвалам святочных гулянняў. У гульнях і забавах шырока выкарыстоўваецца таксама пудзіла ці лялька «дзеда», «бабы»; добра вядомаю таксама з’яўляецца
«калодка».
Масленічныя гульні і забавы гэта катанні («Аб’езд маладога бычка»), спартыўныя («Сучка»), шлюбныя («Вешаць калодку», «Маладую вазіць», «Трасенне падушак», «Пахаванне дзеда і бабы»), рытуальныя (спальванне пудзіла, гушканне не арэлях), карагодныя.
Беларускія школьнікі ў Варшаве. « Беларусіяда ».
Да зімовага сезону адносяцца катанні (на санках, каньках, конях), «крутаргі», спартыўныя, што ёсць амаль у кожнай пары (паляванні, катанні на перагонкі), кірмашовыя, фэставыя,
братчынныя.
У вясновых гульнёвых святкаваннях назіраюцца антрапаморфныя персанажы-маскі (дзед, старац, паніч, паненка, цыганы, гусары), міфічныя істоты (Лёля, Ляля,
Ярыла, Юр’е, Вясноўка), рэдка зааморфныя персанажы. Рытуальныя рэчы печыва ў выглядзе селькагаспадарчых прылад («галёпы»), вялікоднае яйка, барана і плуг як абрадавыя атрыбуты, міфічная і нябачная «страла» ў абрадавым свяце Ваджэння і пахавання стралы, арэлі і іншыя гушкалкі. Нямала рытуальна-гульнявай атрыбутыкі прысутнічае на Юр’е, напрыклад, у вядомай юраўскай абрадавай гульні (замок, калода, заяц і інш.). На Сёмуху вылучаецца «куст», клён, бяроза і інш. дрэвы.
Вясновыя гульні і забавы падзяляюцца на гукальныя рытуальныя (падкідванні «жаваронкаў» і вянкоў, скокі) і карагодныя; велікодныя перадвелікодныя, вербныя («Вярба б’е»), рытуальныя (вогнішчы, стральба, біццё і катанне яец), карагодныя («Жоравы», «Тур», «Ваджэнне стралы», «Крывы танок»), абходна-валачобныя; юраўскія пастухоўскія, карагодныя («Тураўскі карагод», «Пахаванне стралы»), язычніцкія, якія выйшлі з ужытку і былі запісаны ў ранейшы перыяд («Ляля», «Ярылавіца»); сёмушныя абыходныя шэсці («Ваджэнне куста», «Ваджэнне і пахаванне стралы»), шлюбныя («Кумаванне», «Завіванне вянкоў»), магічныя, варожбы, русальныя.
Сімаволіка летніх гульняў і забаў сонца, кола, вянок, папарацькветка, серп і каса. Гэта купальскія рытуальныя (скокі праз вогнішча, збіванне конскай галавы), магічныя і міфічныя (шуканне папараць-кветкі, «Прыпутнік», варажба на вянках), карагодныя («Выбары хлопца», «Выкінь»), праводна-пятроўскія («Развіванне вянкоў», «Арэлі»), Таксама малая група жніўных гульняў (зажынкавыя і дажынкавыя) і сезонных.
Восеньскія гульні нс такія шматлікія: абрадавыя («Жаніцьба коміна», «Пячэннс ката») і некаторыя сезонныя.
Сярод гульняў сямейна-абрадавага цыклу найболып вылучаецца вяселле. Пачынаючы з яго першых этапаў (сватанне, заручыны), калі адбываецца жартоўны дыялог куплі-продажу нявесты, і апошнімі (цыганы), праяўляецца гульнявы, тэатралізаваны, маскарадны характар абрадавых дзействаў. Сярод радзінных гульнявых звычаяў вядомы найбольш «Ka­ma», «цяганне бабкі на баране», «ваджэнне і тапленне кумоў».
Гульні, незвязаныяз календаром іабрадамі (цістрацілі сувязь), падзяляюцца на тыя, у якіх выкарыстоўваецца інвентар і не выкарыстоўваецца. Вядомы забавы з самым старадаўнім інвентаром рознымі палкамі. Палка як кідальны снарад у вызначаную цэль («Шпень», «Рухі»,
«Ланты», «Пікар»), меншыя палачкі служаць у якасці цэлі («Пікар»), палкаяк клюшкаўгульнях «Свінка», «Кругляк», «Кавенькі», «Сука» і палкаўякасціракеткі (« Апука», «Елка»), меншая палачка падбіваецца болыпай («Пыж», «Клёк») і інш. Гульні з мячом ці іншымі прадметамі, якія яго замяняюць («Вышыбайла», «Лапта», «Ямачкі», «Апука»). Забавы з іншымі прадметамі («Гула», «Кацёлка», «Каменьчыкі», «Костачкі», «Гузікі», «Кароль», «Класы»).
«Апука» гульня з мячом (апукай) і палкай (бітай, ракеткай). Вядомая амаль ва ўсіх кутках Беларусі пад рознымі назвамі і варыянтамі: «Елка», «Лавец», «Лапта», «Палант», «Перагон», «Ілкі», «Сам за сябе», «Пабягунка», «Салаўі», «Мячык», «Засяканка», «Хапанка», «Лавушка», «Лавец» і інш. У рускіх гэта «Лапта».
Адна каманда застаецца ў «горадзе» (квадрат або круг дыяметрам 2 м, у якім адбіваюць па чарзе мяч), другая ідзе ў «поле», дзе яна павінна лавіць мяч. Мяч падкідасцца «елавіком» і «гарадавік» стараецца яго адбіць далёка ў поле. Калі «палевікі» зловяць мяч на ляту, то каманды мяняюцца месцамі, а схапіўшы ад зямлі яго імкнуцца пацэліць у каго-небудзь з гульцоў супрацьлеглай каманды, якія ў гэты час бягуць да «засекі» (20-30 м у «полі») і назад.
У варыянце гульні «Перагон» (Магілёўшчына) «гарадавікі» стаяць з «ілкамі» каля пудзіла «бабы» з «перагонам» (драўляны шар ці мяч). Задачы палевікоў адбіць «перагон» так, каб ён пацэліў у «бабу». У ініпых варыянтах гульні таксама практыкуецца беганне і пападанне мячом у гульца чужой каманды.
Падобныя гульні ёсць у Англіі, Аўстраліі, ЗША, Канадзе (бейсбол), Румыніі (айна), Фінляндыі (песа пало) і інш. Гульні з «мячом» і палкамі вядомы са старажытных часоў. У 1292 г. 13 майстроў Парыжа выраблялі мячы для лапты, якія ўжо нават тады ішлі на «экспарт». На некаторых малюнках сярэднявечных рукапісаў і мастацкай разьбе XIII-XIV стст. адлюстраваныя розныя моманты гульняў.
«Арэхі» гульня, вядомая таксама пад назвай «Цот і лішка». Найчасцей у яе гулялі ў калядныя вечары. Адзін з гульцоў браў жменю арэхаў і пытаўся ў другога, цотная ці не цотная колькасць арэхаў. Калі называўся правільны лік, то той, хто адгадаў яго, атрымліваў гэтыя пачастункі, калі не, то ён абавязаны быў вярнуць сябру столькі арэхаў, колькі было ў руцэ. Старэйшыя хлопцы стараліся гуляць «на пару» з дзяўчатамі.
«Гула» гульня, якая заключаеццаўспаборніцтве дзвюх камандаў па кіданні-качанні як найдалей кола. Для ўсіх рэгіёнаў дзеянне гульні амаль аднолькавае. Фалькларысты фіксавалі пераважна адрозненні ў назвах: «Качанне кружка» (Наваградчына), «Качалка» (Гродзеншчына), «Катаннекулі» (Глыбоччына), «Гула» (Бярэзіншчына), «Була» (Магілёўскі і паўднёвыя раёны Мінскай вобл.), «Заганяка» (Вілейшчына) і інш.
Гульцы падзяляліся на каманды ад трох да 15-20 чалавек у кожнай. Кіраўнікамі выбіралі самых дужых, якіх называлі па-рознаму: асілкамі, большымі, капітанамі; астатніх абаронцамі, дружкамі, памагатымі ці проста гульцамі.
Асноўным атрыбутам было кола ці іншы круглы прадмет (камень, металічны шар і г. д.), які мог каціцца па зямлі. Для трываласці часам выкарыстоўвалі больш моцнае кола ад воза ці металічны абручык ад яго.
Адзін з гульцоў кідаў кола ў бок іншай каманды, якая ў сваю чаргу імкнулася як мага хутчэй спыніць яго і такім жа чынам адправіць назад. Адна каманда наступала, другая адступала. Ім дазвалялася падыходзіць да таго месца, дзе спынялася кола, але не далсй. Каб яго спыніць, можна было ўжываць любыя рэчы: дручкі, дошкі, ватоўкі і інш. Перамагала тая каманда, якая «заганяла» сваіх спадужнікаў да загадзя дамоўленага месца. Гульня не была небяспечнай.
«Жгуцікі» гульня, вядомая ў Беларусі пад рознымі назвамі: «Жутка», «Шыла», «Лешча» і многім народам («Жучок», «Гарачая рука», «Хто стукнуў?» і інш.). У пачатку выбіраюць «дзеда» (ці «бабу»), у абавязкі якога ўваходзіць кіраваць гульнёю і трымаць на сваіх каленях захінуты твар аднаго з гульцоў. Нехта, якога потым неабходна адгадаць, лёгка штурхае ў спіну таго, чый твар закрыты, жгуцікам (скручаная хустка або ручнік). М. Нікіфароўскі зафіксаваў у «Віцебскай Беларусі» і гульню, дзе гульцы сядзелі колам. Яны перадавалі пад каленямі жгуцік, які неабходна было схапіць, каб не атрымаць удар у спіну. Гульня развівае спрыт, псіхалагічныя навыкі. 3 маргінальных малюнкаў у Еўропе падобныя гульні вядомыя з XIV ст.
«Золата» народная гульня. Акрамя розных назваў (Скута, Кругавы і інш.), існуе нямала яе варыянтаў. Асноўнае ў іх імітацыя: уяўляецца, што вядучы («раздатчык») кладзе ў працягнутыя і складзеныя далоні гульцоў які-небудзь прадмет (пярсцёнак, цукерку, манету, вугалёк і г. д.). « Адгадчык» павінен адгадаць, у чыіх руках знаходзіцца прадмет.
У. Дабравольскі ў 1903 г. на Смаленшчыне запісаў 8 варыянтаў тэксту каляднай песні, што выконвалася падчас гульні («Я із кута іду, // Золата пахараніваю. // А імчыцця, баяры, // А ідзе золато, II А ідзе сырэбра? II А ў краснай дзявіцы II На правай ручыцы... »).
У сучасных запісах, зробленых у Лельчыцкім раёне, гульня называецца «Шкута», «Скута». Пачатковы радок архетыпа ўтварыў пазней невядомую загадкавую істоту, пра якую спяваецца: «Шкута йдзе, // Золата нясе. II Хто адгадае, // Той шчасце мае». У песнях гаворыцца пра загадкавага «шкута». Магчыма, ідзе размова пра хатні культ, які «жыў» у куце, на пачэсным «покуці», і захоўваў багацце («золата»). Пасля таго як «адгадчык» адгадае, у каго «золата», ён сам займае месца ў коле. У іншых варыянтах па ўмоўным сігнале той, у каго знаходзіцца «золата», павінен выскачыць са свайго месца, каб не затрымалі суседзі. Такімі сігналамі з’яўляюцца выразы: «Скута, ка мне!», «Кальцо, ка мне!» і інш.
Цікавы працяг гульні запісаны ў Рагачоўскім раёне («шута»). Калі адгадчык з трох разоў адгадае, у каго «мышка», тады пачынаецца «жаніцьба». Дзеля гэтага «раздатчык» употайкі паведамляе «адгадчыку» імя якога-небудзь жыхара бліжэйшай хаты і, паказваючы на будынкі складзенымі далонямі, гаворыць: «Так гарэла, там гарэла, тут згасла!» Заканчвае ён, паказваючы на хату, у якой жыве чалавек, што носіць названае імя. Усе адгадваюць яго.
Гульня шырока вядомая ў Беларусі і заяе межамі, мае некалькі назваў: «Кальцо, да мяне!», «Конь», «Нафанты», «Золата рабіць», «Золата хараню» і інш.
«Крутарга», зімовая забава. Існуюць рэгіянальныя назвы «Калаўрот», «Кружала», «Каток» іінш. Назамарожаны вертыкальнаўлёдзе
Беларускія школьнікі ў Варшаве. «Беларусіяда».
кол (слупок) насаджваецца кола ад воза, на якое прымацоўваецца крыжнакрыж дзве жэрдкі. На канцы іх прычапляюцца санкі. Адны дзеці круцяць кола, ходзячы вакол яго, іншыя на санках з вялікай хуткасцю і весялосцю апісваюць віражныя кругі. Заходнебеларускі даследчык народных гульняў У. Казлоўшчык (1928 г.) адносіў падобныя забавы да «зімовых спортаў», да якіх таксама далучаў катанне на каньках, язду на санках з горкі і на конях.
«Пекар» («Пікар»), дзіцячая гульня з інвентаром («кійком» і «пекарам»). Праводзілася ў незімовы перыяд. На зямлі праводзілі лініі (чарта, рыса), утвараючы квадрат ці прамавугольнік. Ад пярэдняй да задняй лініі (8-12 м) чым большыя гулыды, тым большая адлегласць. Неабмежаваная колькасць удзельнікаў, якія стаяць за пярздняй лініяй. У кожнага маецца свой кіёк (палка даўжынёй з руку). Напачатку выбіралі вартаўніка пекара (драўляная цурка вышынёй 20-30 см, што ставіцца на задняй лініі).
У некаторых раёнах дзеля гэтага гульцы кідалі свае кійкі, і чый упадзе бліжэй, той станавіўся вартаўніком, які займаў месца непадалёк ад пекара. Потым гульцы па чарзе кідалі свае кійкі ў пекар і той, хто пападаў у цэль, атрымліваў «цур» (своеасаблівую гульнёвую страхоўку ад «запятнання»). Кіданне апошняга гульца станавілася агульнай камандай да бегу за сваім інвентаром гульні. Вартаўнік павінен быў сваім кійком «запятнаць» (дакрануцца) не застрахаванага гульца, які не меў права выбягаць за дзве бакавыя лініі, а вартаўнік мог дзейнічаць толькі ў межах поля. Запятнаўшы аднаго з удзельнікаў, ён хутчэй імкнуўся збіць кійком пекар такім чынам лічылася, што функцыі вартаўніка пераходзяць да таго, хто прайграў. Той, хто меў цур, мог яшчэ аднаразова пакарыстацца прывілеем збіць сваім паднятым кійком пекар. Пры збітым пекары вартаўнік не меў права «запятноўваць» гульцоў, таму імкнуўся хутчэй паставіць яго на месца, пакуль не ўсе ўдзельнікі, падняўшы свой інвентар, паспяхова вярнуліся назад за пярэднюю лінію. У розных рэгіёнах меліся свае варыянты гульні, асобныя правілы.
Есць таксама вялікая група гульняў, якія выкарыстоўваюцца без інвентару, або з выпадковымі спадручнымі матэрыяламі. Гэта гульні з бегам, звязаныя з лоўляю і пошукам («Дагонкі», «Пятнашкі», «Кот і мышка», «Воўчы хвост», «Гусі», «Гарэлік», «Шыла», «Жмуркі»); з элементамі барацьбы і іншымі сілавымі прыёмамі (« Боркі»,« Перацяж-
кі», «Талкуючыкі», «Пеўні», «Пацяг», «На сценку»); гульні з дзсяннямі, якія патрабуюць наглядальнасць, кемлівасць і іншых якасцяў, або скаўцкія («Плётачка», «Тэлефон», «Фанты», «Зменыўпамяшканні», «Бульбінка»); з перавагаю элементаў інтэрмедыі, харэаграфіі, імітацыі або з творчай выдумкай («Канапелька», «Рэдзька», «Пастушок і авечкі», «Ручаёк», «Вугалькі»); розныя дзіцячыя забавы, пацехі («Сарокаварона», «Конікі», «Ласачка», «Вызыванне і закліканне дажджу», «Маўчанка»).
«Барацьба» (дужанне, боркі), народная гульня з сілавымі прыёмамі. Розныя віды барацьбы існавалі як сярод дарослых, так і дзяцей. Яны адбываліся як звычайная бойка або як спартыўнае спаборніцтва.
Найбольш папулярнай у многіх рэгіёнах Беларусі была барацьба «На крыжы» ці «Да крыжа». Яна бытавала як вольная барацьба ці з пэўнымі абмежаваннямі, якія агалошваліся напярэдадні спаборніцтва, напрыклад, не ставіць падножкі, не штурхацца, асабліва кулакамі, і інш. Перамогу атрымліваў той гулец, які прыціскаў другога спінаю да зямлі і ўтрымліваў яго рукі ў бакі.
Заходнебеларускізнаўцанародных«спортаў»У\адзіслаўКазлоўшчык надрукаваў у газеце «Bielaruskajakrynica» (1928) пяць варыянтаўнароднага «дужання»: «На крыж», «Ззаду», «Па-цыганску», «Зварушыць з месца», «Паднімацца». Першы акрамя таго вылучаўся падвідам дужання «за паясы» (дазвалялася хапаць праціўніка за пояс або дзягу). Другі варыянт прадугледжваў барацьбу, калі адзін з гульцоў стараўся вырвацца павернутым ззаду. У «цыганскай» барацьбе дужальнікі, седзячы пры дапамозе ног і рук, імкнуцца перакінуць адзін аднаго цераз галаву. У чацвёртым варыянце гульцы стаяць на правых прытуленых нагах і стараюцца ўсімі метадамі зварушыць з месца адзін аднаго. Апошні варыянт прадугледжвае барацьбу, калі адзін з дужальнікаў, што ляжыць тварам да зямлі, імкнецца падняцца пад цяжарам праціўніка.
Зафіксаваны і ншыя варыянты барацьбы са сваімі правіламі «Падсілкі», «Швыргі», «Перацяжкі», «Талкуючыкі» іг. д.
«Гусі», дзіцячая гульня. Вядомая ў некалькі варыянтах і пад рознымі назвамі. У варыянце «Гусі-лебедзі», запісаным М. Доўнар-Запольскім у Пінскім пав., «гусячая матка» ў «полі» або на лаўцы кліча «гусей» (за 20-25 м): «Гусі, дадому!». Тыя хорам пытаюцца: «А што дома?» «Піці і есці, але ж ваўкі дзесьці!» « А што ім рабіць?». «Ваўкі» адказ-
ваюць: «Гусей давіць!», а «матка» «Шэры, белы, валахаты, уцякайце ўсе да хаты!». « Ваўкі ловяць « гусей », якія не дабеглі да « маткі». Гульня праводзіцца некалькі разоў, пакуль не будуць злоўлены ўсе».
У вёсцы Нікольск Мінскага пав. П. Дземідовіч зафіксаваў гульню, у якой удзельнічалі, акрамя «ваўка» і «гусей», яшчэ і «гаспадар», што выганяў на пашу птушак. «Воўк» меў права схапіць з сваёй «засады» толькі аднаго «гуся» за адзін выган.
У Гомельскай вобл. ды і інш. рэгіёнах гульня папулярная і цяпер. У ім прысутнічае дыялог «маці» з «гусямі»; «Гусі! Гусі!»«Га-га-га!» «Есць хаціце?»« Да, да, да!» «Так ідзіце дамой!» «Шэры воўк за гарой!» «Такляціце, якхаціце!».
«Жмуркі» («Хавалкі», «Хованкі», «Плюшч», «Кулюкушкі» і г. д.) вядомая шмат якім народам гульня ў розных варыянтах. На пачатку выбіраюць «каму жмурыцца» ці «плюшчыць» пры дапамозе лічылкі, «палачкі» або «мераюцца на пальцы». Усе дзеці хаваюцца, а «кулюкуваннік» шукае іх і спрабуе першым «зачурыць». Першы знойдзены наступным разам і «жмурыцца». Так гуляюць на вуліцы. У хаце звычайна карыстаюцца іншымі жмуркамі («Сляпец»). Аднаму з гульцоў завязваюць вочы і ён ловіць астатніх. Ёсць і болып тэатралізаваныя гульні («Слепа кура»).
«Нумары», моладзевая гульня. Звычайна яна праводзілася на вячорках (ігрышчах). Уі,зельнічалі хлопцы і дзяўчаты, якія патаемна выбіралі сабе парадкавыя нумары: першыя цотныя, другія няцотныя. Маглі быць і іншыя ўмовы па прысваенні лікаў. Потым усе садзіліся колам. Гульцы па чарзе выходзілі ў цэнтр, называючы лічбы са словамі: «Каму жыць, каму жыць, каму нажывацца. Сяду на калені буду цалавацца». Той, каму пашчасціла адгадаць «нумар», атрымліваў магчымасць
пацалавацца.
Матэматычны фальклор
(народныя творы на развіццё лагічнага мыслення і элементарных матэматычных уяўленняў)
У розных фальклорных жанрах існуе нямала твораў, якія развіваюць не толькі вобразнае і лагічнае мысленне дзяцей, але і фарміруюць элементарныя матэматычныя ўяўленні, даюць пачаткі матэматычных ведаў. Да іх належаць традыцыйныя сродкі народнай педагогікі, правераныя дзесяцігоддзямі: лічылкі, загадкі, загадкі-задачы, асобныя гульні, песенькі, жарты, казкі, прыказкі, прымаўкі і інш.
Першыя навыкі лічэння дзіця спасцігала разам са спазнаннем мовы. Удзельнічаючы ў гульнях дзіця неназойліва навучаецца простаму лічэнню ад старэйшых, паўтараючы традыцыйныя лічьілкі: «Раз, два, тры, чатыры, пяць. Я іду шукаць...», «Раз, два, тры, чатыры, пяць, шэсць, сем, восем. Мы цябе, стукач, папросім» і інш. Лічэнне ў іх было да двух, трох, дзесяці, а часцей да чатырох і пяці.
Раз, два, тры, чатыры,
Кошку грамаце вучылі:
He чытаць, не пісаць, А за мышкамі скакаць.
Навыкі лічэння замацоўваліся і ў іншых сродках. Розныя лікі прысутнічаюць ва ўсіх фальклорных жанрах: ад калыханак, дражнілак і забаўлянак да танцаў, казак і замоў. Яны выхоўваюць і навучаюць без дакучлівай дыдактыкі, прыцягваюць цікавасцю, непасрэднасцю, вольнасцю і непрыкметным засваеннем, трывалай памяццю.
Загадкі займаюць вялікі абсяг розных тэматычных паняццяў і ведаў чалавека ад прыроды і побыту яго да культуры і навукі. Да таго ж, гэтыя іншасказальныя, парэміялагічныя творы ўтрымліваюць вялікую колькасць лікаў, што пашырае іх педагагічны патэнцыял і рознаўзроставае выкарыстанне.
Ha «1» i «2»:
Два браты жывуць цераз дарогу, адзін аднаго не бачаць. (Вочы).
Першы канец у жываце. А другі на верхнім кальцы, каб першы канец дастаць, трэба ўсе кольцы зняць. (Клубок нітак).
На «3»;
Адзін кажа: «Пабяжым», другі кажа: «Паляжым», а трэці кажа: «Пахістаемся, ды тут застанемся». (Вада, снег, трава).
Тры братцы пайшлі на раку купацца, два купаюцца, а трэці на беразе валяецца. (Вёдры і каромысел).
На «7»:
Два стаяць, два ляжаць, пяты ходзя, шосты водзя, сёмы песні пяе. (Дзверы).
Лёгмост насем вёрст, а наканцы макавы цвет. (Вялікі пост і Вялікдзень).
На «8»;
На дрэва лезе на васьмі нагах, а з дрэва на трох. (Павук\
На «9»;
Ішла Марушка ў дзевяці кажушках, і хто на яе гляне, той заплача. (Цыбуля).
На «10»:
Шэсць вок, дзесяць ног. Тры галавы ў адзін бок. (Араты з плугам і пара коней).
На «12»:
Дуб-дубавік, 12 галінак, на кожнай галіне па чатыры гняздзіны, у кожнай гняздзіне па 7 птушанят, кожнае мае сваё імя. Хто адгадае, што за сям’я? (Год, месяц, тыдзень, дзень\
На іншыя лікі:
Выходзілі дванаццаць малайцоў, выносілі пяцьдзесят два сокалы, выпускалі трыста шэсцьдзесят пяць лебядзей. {Год, месяц, тыдні, дні).
Дваццаць два чалавекі забіць мяне хочуць; як заб’юць, адзінаццаць радуюцца, адзінаццаць сумуюць, а я жывы застаюся. (Футбольны мяч).
Два стаяць, два свецяць, чатыры плешчуць, адзін раве, аднаго нясуць, семсот свішчуць. (Конь).
900 муляроў зрабілі хату на сто вуглоў. (Мурашкі).
Маецца немалая група загадак, пабудаваных па прынцыпе так званых «падманак». Кшталту:
«Несла гаспадыня ў кошыку дзесяць яец, а дно ўпала. Колькі засталося?». (Нічога, усе разбіліся); «Ляцела сарока, а за ёю сорак. Колькі ляцела?». (Двое).
У прыказках і прымаўках быў вялікі набор лікаў:
Адным махам сем мух забіяхам. Першыя пеўні поўнач, другія пеўні пара ўставаць, трэція пеўні пярэдсвет. На сем двор адзін тапор, адзін рубіць, а шасцёра ў кулак трубіць.
Праверкай розуму і дасціпнасці чалавека лічылася добрая загадка, загадка-задача. Нездарма ў старажытнасці гэты жанр выкарыстоўвалі як тэст пры пераходзе з адной узроставай стадыі ў іншую, пры так званых абрадах ініцыяцыі. У беларускім фальклоры, асабліва ў баладах, захавалася нямала тэкстаў з іх слядамі.
Ішоў казак дарогаю, Сустрэў дзеўку, зваць Галяю.
(Кожны другірадок паўтараецца). Ой ты, дзеўка, мая Галю, Штось я табе сказаць маю.
Штось я табе сказаць маю, Сем загадак загадаю.
Адгадаеш мая будзсш, He дгадаеш чужой будзеш. Ой, што расце без карэння, Ой, што цвіце без насення? Ой, што гарыць без полымя, Ой, што бяжыць без повада?
Ой, што ўецца кругом дрэўца, Ой, што сушыць каля сэрца? Ой, што грае голас мае? Казак дурань, што пытае. Камень расце без карэння, Доля цвіце без насення. Сонца гарыць без поламя, Вада бяжыць без повада.
Хмель уецца кругом дрэўца, Любоў сушыць каля сэрца.
Скрыпка грае голас мае, Дзеўка Галя адгадае.
(Балады, с. 643).
Жарт звычайна замацоўвае веданне лікаў, змушае да хуткага вылічэння, развівае пачуццё гумару і лагічнага мыслення. Прыкладам можа быць народны жарт пад назвай «Святая арыфметыка»:
Спавядаецца ў царкве злодзей: украў сто снапоўжыта.
А як ты ўкраў? пытаецца non. Адразу ці паасобку?
Ды не, за чатыры разы па дваццаць снапоў.
Дык гэта ж будзе восемдзесят снапоў, а не сто.
Гэтатак, але ж я хачу сёння ўзяць яшчэ дваццаць снапоў
[Жарты..., с. 232. Зап. В. Фаменка.)
Песні, акрамя замацавання лікаў, лічэння, развіваюць яшчэ і мастацкія здольнасці, а калі гэта песня-загадка, то і лагічнае мысленне, набыццё дадатковых ведаў. У наступным тэксце распавядаецца пра год-дубочак, у якім чатыры пары, што складаюцца з месяцаў, якія ў сваю чаргу маюць чатыры тыдні па шэсць працоўных дзён.
Да на гары дубочак, Да на гары зялёны, Да на тым дубочку Да па чатыры лісточкі. Да на небе месячык, Да на небе ясненькі, Да на тым месячыку Да чатыры нядзелькі, Да ў тых нядзельках Да па шэсць дзянёчкаў.
У забаўлянках і гульнях з элементамі матэматыкі свая прыцягальная моц і педагагічны патэнцыял. У забаўлянках кшталту « Сарока-варона», «Кую-кую ножку», дзе прысутнічае казытанне, па-
Веснавое свята ў беларускіх школьнікаў.
гладжванне пальчыкаў, маецца эфект масажу і вырашаюцца выхаваўчыя задачы (асуджэнне гультайства і інш.). Калі тут выкарыстоўваецца яшчэ пасіўны элемент засвасння навыкаў лічэння, то, напрыклад, у гульні «Пяць імёнаў» ён актыўны:
«Могуць прымаць удзел у гульні ўсе ахвочыя: Маня раз, Таня два, Люда тры, Света чатыры, Тома пяць.
Я знаю пяць хлопцаў: (называе імёны).
Я знаю пяць гарадоў {называе).
Я знаю пяць рэк {называе\
Я знаю пяць красак (называе\
Потым па чатыры, па тры, па два, па аднаму. Калі мяч падае, гулец выходзіць з гульні, пачынае другі. Пераможца той, хто давядзе гульню да канца».
Даволі цікавыя і павучальныя прыклады знаходзяцца ў асобных беларускіх казках-загаіках, ці проста ў казках, у якіх персанажы разгадваюць загадкі. У такіх празаічных творах, якія не проста вырашаюць задачы забаўлення дзяцей, непрымусова даюцца разнастайныя жыццёвыя веды, але яшчэ ў іх выконваюцца выхаваўча-навучальныя задачы ў галіне матэматыкі і развіцця лагічнага мыслення. Гэта казкі «Кароль і стары дзед», «Сын прададзены», «Як селянін зрабіўся памочнікам цара», «Як мужык хітра гусь падзяліў», «Самы разумны», «Як баба гусі прадавала», «Іван Дабрамысел», «Мужык-багацей», «Чалавечы век» і іншыя.
У казках-задачах звычайна падаецца і разгадка, як, напрыклад, у творы «Кароль і стары дзед». У ім праслаўляецца народная мудрасць, якая тут ставіцца вышэй за прафесарскую вучонасць.
Жыў кароль. Было ў яго тры прафесары. Усе інстытуты прайшлі, усе акадэміі закончылі. Сталі яны гаварыць каралю, што ўсё ведаюць. Кароль гаворыць ім:
Паедзем са мною.
Едуць, а стары дзядок, не вучоны, сее і арэ.
Што гэта на гары снег? пытае кароль.
Час прыйшоў,гаворыць дзядок.
Колькі ты разоў гарэў? пытае кароль.
Два,адказвае дзядок.
Колькі будзеш гарэць?
Тры.
Тады я да цябе прышлю трох гусакоў, гаворыць кароль, іх трэба чысценька абскубсці.
Добра.
Што мы ўчора гаварылі з дзядуляю? пытае кароль назаўтра ў сваіх прафесараў. Яны не адказалі.
Я вам галовы паздымаю, узлаваўся кароль, калі не адкажаце на маё пытанне.
Узяліся яны за кнігі. Усе перабралі, анічога не знайшлі. Пайшлі яны да старога дзядулі.
На гары снег гэта валасы на галаве белыя, гаворыць дзядуля. Два разы гарэў дзве дачкі замуж аддаў; тры разы гарэць буду трох дачок аддаваць буду; а тры гусакі гэта вы, вучоныя людзі. Вось я вас і абскуб.
Падзякавалі гусакі беламу снегу на гары і пайіплі дадому. Вось як бывае.
Зап. В. I. Скідану 1965 г. у в. Солаўе Арійанскагараёна адЕ. П. Лосева.
Нямала загадак-задач, якія найлепшым чынам фарміруюць лагічныя і матэматычныя здольнасці, бытуе ў народзе і да гэтага часу. Напрыклад, раней былі папулярныя ў народзе творы пра птушак.
Ляцелі галкі, стаялі палкі. Як сядуць яны па адной галка лішняя, як сядуць яны па дзве палка лішняя. Колькі было галак і колькі было палак? (Тры палкі і чатыры галкі).
Ляцеў статак гусей. Насустрач яму адна гусь:
Добры дзень, сто гусей!
Нас не сто гусей. Каб нас было яшчэ столькі, паўстолькі, чвэрць столькі і ты, адна гусь, тады было б сто гусей. Колькі ляцела гусей? (Трыццаць шэсцьў
Усе задачы можна групаваць па спосабах іх рашэння (складанне, адыманне, множанне, дзяленне і змешанаму).
Як сведчаць літаратурныя крыніцы, селянін XIX стагоддзя звычайна ўмеў больш-менш лічыць да дваццаці трыццаці. Фалькларыст і этнограф Часлаў Пяткевіч пісаў, што малапісьменнаму «рэдка здараецца лічыць да сотні,... ён вымушаны дапамагаць сабе вугалем, ставячы крэскі, альбо лічыць пры дапамозе гарохавін, бабоў ці фасолін. Выкладвае іх дзясяткамі, якія злучае ў сотні, даходзячы часам да тысячы». Аднак даводзіцца часам рашаць і складаныя задачы, шукаючы няпростыя спосабы. Бо, каб рашыць наступную задачу, трэба мець 117 649 гарохавін:
«Ііпло сем баб, у кожнай бабы па сем кіёў, на кожным кію па сем сукоў, накожным суку пасем кашалёў.у кожным кашалю па сем кошак, у кожнае кошкі па семера кацянят. Колькі ўсяго будзе?».
3 падобнымі задачамі можна болып падрабязна пазнаёміцца далей у тэксце.
На практыцы селяніну даводзілася вырашаць розныя задачы, звязаныя таксама з геаметрыяй, набываць і развіваць веды аб прасторы і формах.
Старадаўнія крыніцы сведчаць, іпто чалавек вымяраў адлегласць сваім крыкам ці валовым рыкам («Рыкнуў вол на сто дол»), потым на нашых землях з’явіліся такія меры, як вярста (1,5547 км, пасля 1,0668 км), міля (5 вёрстаў), сажань (2,13 м; тры аршыны), аршын (0,71 м), локаць (прыблізна 0,5 м), стапа (ступак).
Плошчу вымяралі дзесяцінамі (2400 квадратных сажняў), умела карыстаючыся крокамі. Калі тэрыторыя аказвалася не квадратнай і не прамавугольнай, а трохвугольнай, то зыходзілі з наступнага паняцця: трохвугольная плошча роўна палавіне квадрата. Для доказу крэслілі на зямлі схему:
Каб атрымаць прамы вугал, напрыклад, пры будаўніцтве хаты, карысталіся шнурамі, раўняючы даўжыню абедзвюх дыяганаляў прамавугольніка.
На меншых плошчах для атрымання правільнага круга і прамога вугла ў 90 градусаў карысталіся бондарскім цыркулем. Дзеля гэтага крэслілі простую лінію і, паставіўшы цыркуль на адзін яе канец (A), а потым на другі (В), рысавалі два кругі аднолькавага дыяметра. Пасля гэтага
праводзілася друтая простая лінія, якая злучала кропкі перасячэння двух кругоў (С і D), перасякаючы першую лінію пад прамым вуглом. Бондары не маглі паўнавартасна працаваць, калі не ведалі суадносіны акружнасці і яе радыуса.
Існавалі таксама свае меры аб’ёмаў (гарнцы, шаснасткі, асьміны) і спосабы працы з імі.
Лікі 1 і 2
Прыказкі і прымаўкі
Адным пальцам вузла не завяжаш.
Адзін дуб у полі не лес.
Адно вока бачыць далёка, а два яшчэ далей.
За аднаго бітага, двух нябітых даюць.
Адным разам дрэва не зваліш.
Адзін, ды ладны.
Адзін, ды нелюдзін.
Адна галава не бяда, а калі і бяда, то адна.
Адной маткі не адны дзеткі.
Загані грош, да будуць рублі.
I дзве капейкі грошы.
Кабыла лыса, жарабя рабое паеў воўк абое.
Капейка рубель беражэ.
Купіў бы сяло, ды грошай мало, купіў бы другое, ды не заплочана яшчэ і тое.
На адзін год многа прыгод.
На дзвюх калясках адзін не праедзеш.
Надвое бабка варажыла, а ў адно месца палажыла.
Надвое бабка варажыла: ці памрэ, ці будзе жыва.
He адзін Гаўрыла ў Полацку.
He адзін сабака Лыска.
He адно ліха, дык другое.
He жаніўся дзве сарочкі, ажаніўся дзве сарочкі.
Носіцца, як курыца з першым яйкам.
Першую работу за плот выкідаюць.
Як клёцкі ў малаку, то па дзве валаку, а як у водзе, то раз, два і годзе.
Загадкі
Два браткі ля аднас хаткі. (Вочы каля носа).
Два брацікі ўперадзе, два брацікі ззаду, адзін аднаго даганяюць. (Колы ў возе).
Два вепрукі рэжуцца, сярод іх пена цячэ. (Жорны і мука).
Дзве панначкі праз маленькі тынец не пералезуць. (Вочы).
Два разы радзіўся, ні разу не ксціўся, а людзі вераць. (Певень).
Загадаю загадку, закіну за градку, у адзін год пушчу, у другі выпушчу. (Азімае жыта).
Між двух свяціл я пасярэдзіне адзін. (Hoc).
На хадулях дзве махалкі, над махалкамі зявалка, над зявалкай два калодзежы, над калодзежамі дзве мігалкі, над мігалкамі гай, за гаем чыстае поле, за полем лес. (Чалавек).
Пад дубам райскім, пад крыжом царскім два арлы арлуюць, адно яйцо балуюць. (Хрышчэнне дзіцяці).
Патыліца слініцца, спераду патрэбная. А ўжываецца толькі адзін раз. (Паштовая марка).
Поўны хлеў авец, і адзін баран бляець. (Язык за зубамі).
Поўны хлявец белых авец, адзі баран і той бляець. (Зубы і язык).
Стаіць два стаўбца, на стаўбцах дзежка, а ў дзежцы гладышка, а на гладышцы гаршчок, а на гаршку лес, а ў лесе тавар ходзіць. (Чалавек).
У беленысай бочцы два розныя півы. (Яйцо).
Што такое перад намі: дзве аглоблі за вушамі, на вачах па калясу і сядзёлка на насу. (Акуляры).
Загадкі-задачы
Якую страву можна згатаваць з соллю адзін фунт на адзін фунт, каб можна было есці? (Яйкі).
Жарты
Скупыпан
Даў табе, дзедку, грош?
Даў, пане!
Дык памятай, што даў табе, дзедку, грош!
На табе, паночку, другі. Толькі ўжо не кажы нічога. (Жарты... № 63).
Гульні
Цот і лішка
Гэтай гульнёй больш займаюцца хлопчыкі. Усе ўдзельнікі загадзя запасаюцца простымі і колатымі арэхамі. I пасля адзін, на каго ўпадзе жэрабя або выбар з агульнай згоды, бярэ жменю арэхаў у руку, заціскае яе ў кулаку і пытае сябра, які стаіць побач: «Ці цот, ці лішка’». Калі ён адгадае, то арэхі, што знаходзяццаў кулаку, пераходзяць даяго; калі ж не, то ён павінен аддаць столькі ж арэхаў, колькі іх было ў руцэ. Тое ж самае робяць па чарзе паміж сабою і іншыя пары ўдзельнікаў гульні. Іншы раз, калі няма арэхаў, гуляюць такім чынам і ў каменьчыкі, але вельмі рэдка. Гэтая гульня адрозніваецца ад іншых падобных той перавагаю, што яна не патрабуе вялікай колькасці людзей: для яе дастаткова адной пары ўдзельнікаў.
(Гульні, забавы, ігрышчы. Зап. у Гродзенскім павеце, з паведамленняў I. А. Карскагаў
Лік 3
Прыказкі і прымаўкі
Абыякі двойчы робіць, а скупы тройчы плаціць.
Адзін сын не сын, два сыны паўсына, а толькі тры сыны сын.
Адна ралля два сярпы, дзве раллі тры сярпы.
Адна бяда не бяда, дзве бяды паўбяды, а калі трэцюю напаткаеш, тады бяду спазнаеш.
Адсунься ты, то сядзе тры!
Баба качаргу мяняла, тры дні гуляла.
Баязліўцу адзін пень за тры ваўкі здаўся.
Дзе двое зваду вядзе, там трэці крадзе.
Дзе двос сварацца, там трэці карыстаецца.
На рабоце «ой» ды «ох», а за сталом адзін за трох.
Нашто той вох, калі мы ўтрох.
He хвалі каня трэцяга дня, а хвалі трэцяга году.
У вераб’я багатая сям’я: у кожнага верабейкі па тры капейкі.
У тры секачы сякуць, аднаго рака пякуць.
Упрасіліся злыдні на тры дні, а за тры гады не выжывеш.
Загадкі
Адзін лье, другі п’е, трэці расце. (Дождж, зямля, трава).
Адзін ляжыць, другі бяжыць, трэці паклоніцца і тут стаіць. (Вада, зямля, дрэва).
Адзін кажа: «Пабяжым», другі кажа: «Паляжым», а трэці кажа: «Пахістаемся, ды тут застанемся». (Вада, снег, трава).
Адзін кажа: «Світай, Божа!», другі кажа: «Не дай, Божа!», а трэці кажа: « А мне ўсё роўна, ці дзень, ці ноч». (Акно, дзверы, стол).
Адно ноччу глядзіць і днём глядзіць, другое ноччу не адпачывае, а трэцяе і днём, і ноччу не адпачывае, (Вокны, ложак, зямля).
Была ў мяне каморка на тры вуглы і поўна мукі. (Грэчка}.
Ляцелі тры галіцы, палі-селі на мяліцы. Адна кажа: «Мнс ўлетку лепей». Другая кажа: «Мне ўзімку лепей». Трэцяя кажа: «Мне ўсё роўна, што ўлетку, што ўзімку». {Калёсы, сані, конь).
Ляцелі тры галубы, селі на прарубы: адзін утапіўся, а двое кукуюць, пакуль таго ратуюць. (Вёдры і каромысел').
Тры арлы арлююць, чужое яечка балуюць. (Кум., кума, non пры хрышчэнні дзіцяці).
Тры браты на адным кані па белым полі едуць. (Пальцы, ручка, nanepaj.
Загадкі-задачы
Дзве дачкі, дзве мацеры і бабулька з унучкай? Колькі ўсіх? (Трое: бабка, маці, дачка).
Ішоў брат з сястрою і муж з жонкаю, знайшлі тры сыры. Як яны падзялілі? (Па аднаму сыру').
Вёз адзін чалавек ваўка, казу і капусту. Воўк усё хоча казу зёсці, а каза капусту, ён ім не дае. Прыехаў да рэчкі. Трэба яму перавезці іх на той бераг. А човен маленькі, больш як дваіх не возьмс: або яму браць з сабою ваўка, або казу, або капусту. Прыйдзецца некалькі разоў ездзіць. Задумаўся чалавек. «Як жа мне перавезці, каб бяды не выйшла. 3 ваўком паеду каза капусту з’есць. 3 капустай паеду воўк казу з’есць. Казу павязу, а на другі раз як зрабіць?» (Спачатку трэба перавезці казу, потым ваўка, а казу забраць назад. Пасля пераеезці капусту і, нарэшце, вярнуцца забраць казу).
Казкі
Кароль і стары дзед
Жыў кароль. Было ў яго тры прафесары. Усе інстытуты прайшлі, усе акадэміі закончылі. Сталі яны гаварыць каралю, што ўсё ведаюць. Кароль гаворыць ім:
Паедзем са мною.
Едуць, а стары дзядок, не вучоны, сее і арэ.
Што гэта на гары снег? пытае кароль.
Час прыйшоў,гаворыць дзядок.
Колькі ты разоў гарэў? пытае кароль.
Два, адказвае дзядок.
Колькі будзеш гарэць?
Тры.
Тады я да цябе прышлю трох гусакоў, гаворыць кароль, іх трэба чысценька абскубці.
Добра.
Што мы ўчора гаварылі з дзядуляю? пытае кароль назаўтра ў сваіх прафесараў.
Яны нс адказалі
Я вам галовы паздымаю, узлаваўся кароль, калі не адкажаце на маё пытанне.
Узяліся яны за кнігі. Усе перабралі, анічога не знайшлі. Пайшлі яны да старога дзядулі
На гары снег гэта валасы на галаве белыя, гаворыць дзядуля. Два разы гарэў дзве дачкі замуж аддаў; тры разы гарэць буду трох дачок аддаваць буду; а тры гусакі гэта вы, вучоныя людзі. Вось я вас і абскуб.
Падзякавалі гусак беламу снегу на гары і пайшлі дадому. Вось як бывае.
(Казкі ў сучасных запісах. Зап. В. I. Скідану 1965 г.ув. Солаўе
Аршанскага раёна ад Е. П. Аосева).
Можна таксама выкарыстаць іншыя творы, напрыклад, «Сын прададзены» («Беларускія народныя казкі». С. 289-299).
Лік4
Загадкі
Адзін голасна чытае, двое ў кніжку паглядае, двое трэціх слухае. А чацвёрты нюхае. (Рот, вочы, вушы і нос).
Адно бруха, чатыры вуха. (Падушка).
Два вочкі, чатыры лапкі і пуза гладка. (Жаба).
Два кані, а чатыры хвасты. (Аапці і аборы).
Дзве свецяць, чатыры сцелюць, адна спаць лажыцца. (Сабакаў
Дваяног, дваяног, вазьмі мянс без ног, бо прыйдзе чатырыног і з’есць мяне без ног. (Чалавек, яйка, свіння\
Зранку ходзіць на чатырох нагах, удзень на дзвюх, а ўвечары на трох. (Чалавек у розным узросце).
Mae чатыры нагі не пойдзе, мае пух і пер’е не паляціць, мае душу, але не заўсёды. (Аожак).
Чатыры нагі, але не звярушка, многа пер’я, ды не птушка. (Ложак з падушкамі).
Чатыры нагі маю, але не звер, пух і пер’е маю, але не птах, душу і цела маю, ды не чалавек. (Ложак).
Чатыры чатыранечкі пабеглі ў палянсчкі, ды злавілі вутку і пасадзілі ў кутку. (Воз са снапамІ).
У мыкалы чатыры дыкалы, а ў іржы дзве. (Карова і кабыла).
У рагулі чатыры гулі, а ў ржулі дзве. (Карова і кабыла).
У раніцы на чатырох конях, удзень на пары, а ў вечары на трох конях. (Чалавекурознымузросце}.
Як малы быў у чатыры дудкі іграў, як падрос горы варочаў, а на старасць у танцы пайшоў. (Бык).
Загадкі-задачы
Ляцелі галкі, стаялі палкі. Як сядуць яны па адной галка лішняя, як сядуць яны па дзве палка лішняя. Колькі было галак і колькі было палак? (Тры палкі і чатыры галкі).
Сядзіць у кругу чатыры кошкі, супраць кожнай кошкі па тры. Колькі было разам? (Чатыры).
Як паставіць чатыры салдаты ў адным боце? (Зняцьу кожнага па адным боце). Запалілі чатыры свечкі. Адну патушылі, колькі засталося? (Адна).
Лік5
Загадкі
Адзін гаворыць, двое глядзяць, двое слухаюць. (Язык, вочы, вушы). Два стаяць. Два ляжаць, а пятая хода ходам ходзіць. (Вушакі і дзверы). Дзве маткі маюць пяць сыноў, а кожны з іх адно імя. (Рукі і пальцы\ 3 пяці бэляк хату строяць, а ўсе бэлькі цэлыя застаюцца. (Пруткі для вязання).
Зямля белая, насенне чорнае, пяцёра аруць, двое сочаць, адзін кіруе. {Кніга і чалавек).
Пад страхою пяць паненак мокрыя, а па дарозе пяць сухія ідуць. (Пальцы жанчыны, калі яна прадзе кудзелю).
Пяць авечак стажок скубуць, а пяць дарожкай бягуць. (Прадзенне).
Пяць братоўу адну ноч нарадзіліся, а ростам не роўныя. (Пальцы\
Пяць ваўкоў пад страхой, пяць на двары: што пад страхой, тыя мокрыя, што на двары, тыя сухія. (Пальцы, калі прадуць прадзіва).
Пяць козак смокчуць стожак, а пяць у поле ідуць. (Пальцы і кудзеляў Пяць уцякае, а пяць даганяе. (Пальцы ў час прадзення).
Пяць хлопчыкаў, пяць гулёнчыкаў, кожны хлопчык у свой гулёнчык. (Пальчатка).
Чатыры чатырнічкі: на кожным чатырнічку па пяць пяцернічкаў. (Рукі, ногі, пальцы).
Загадкі-задачы
Пералічыце пяць дзён папарадку, не называючы лікаў і назваў дзён. (Пазаўчора, учора, сёння, заўтра, паслязаўтра).
Забаўлянкі
Піпа кашу варыла, Малых дзетак карміла: Аднаму дала, Другому дала, Трэцяму дала, Чацвёртаму дала.
А ты, малы пальчык, ідзі, Сам сабе кашы навары! Тут пень, тут калода, Тут мох, тут балота, А тут цёпленькая вадзіца.
(Дзіцячы фальклор. Зап.у 1939 г. у Даўгаўпілсе. 3 дзіцячых успамінаў В. Сахаравай).
Лічылкі
Бег сабака цераз мост, Чатыры лапы, пяты хвост.
(Дзіцячы фальклор. Зап. Р. Ружаў в. Рахманы Скайсценскай воласці Даўгапілскага паветпаў
Раз, два, тры, чатыры, пяць, Выйшаў зайчык пагуляць. А за зайцам серы воўк, Ен жа ведае ў іх толк.
(Дзіцячы фальклор. Зап. Г. Л. Барташэвіч у 1971 г. у в. Закор'е Браслаўскага раёна Віцебскай вобл. al) Алі і Валі Паўловіч).
Жарты
Ліпавы мёд
Прыехаў селянін на рынак мёд прадаваць. Падышоў да яго non і пытаецца:
Які мёд?
Ліпавы, адказвае селянін.
А колькі просіш за кілаграм ?
Тры рублі...
Усяго тры рублі? Хлус! У цябе не ліпавы мёд...
I пацягнуўся non далей па рынку. А хітры селянін падхапіў бочку з мёдам і непрыкметна забег яму наперад.
У цябе які мёд? зноў пытаецца ў селяніна non.
Ліпавы, адказвае той.
Колькі за кілаграм просіш?
Пяць рублёў...
Во гэта сапраўды ліпавы! задаволена кажа non і лезе ў кішэню па грошы. (Жарты... № 700).
Лік 6
Прыказкі і прымаўкі
Дзе кухараў шэсць там няма чаго есць.
Загадкі
Два стаяць, два ляжаць, пяты ходзіць, шосты водзіць. (Вушакі, дзверы і чалавек).
Дзве галавы, дзве спіны, шэсць ног, адзін хвост. (Чалавек на кані).
Шэсць ног, дзве спіны і адна галава. (Чалавеку крэсле).
Чатыры чаркі, пятая лубяная, а шостая каханачка. (Калыска і дзіця).
Чатыры чатыркі, пятая растапырка, шостая жывушка. (Калыска і дзіця).
Чатыры чатырнічкі, пятая падушка, шостая жывушачка. (Калыска з дзіцем).
Чатыры чатырначкі, дзве растапырначкі, пятая пяёначка, а шостая ляжоначка. {Калыска, маці, дзіця).
Чатыры чатырнічкі, пяты паўнірнічак, шосты просты нясе крывулечку паміж тых ды ў вулечку. (Лыжка).
Чоран, ды не воран, рагат, ды не бык, шэсць ног без капыт, ляціць вые, сядзе зямлю рые. (Жук).
Чорны, ды не воран, шэсць ног без капыт. Як ідзе, то зямлю рые. (Жук).
Загадкі-задачы
Ішлі ўтрох. Знайшлі кашалёк з грашыма. Першы паглядзеў, колькі там было грошай, і палажыў сваіх столькі ж, а пасля ўзяў шэсць капеек і перадаў другому. Другі паглядзеў, колькі там засталося, палажыў столькі ж і ўзяў таксама шэсць капеек, а потым псрадаў трэцяму. Трэці паглядзеў, колькі там засталося, палажыў столькі ж і ўзяў таксама шэсць капеек, пасля чаго ў кашальку нічога не засталося. Колькі там было грошай? {Пяць капеек з чвэрцю).
Балады
А што ў лесе ды на верасе...
А што ў лссе ды на верасе, Ой, зялёны явар кудравы*. Пасвіла дзеўка тры стада коней. Пасучы коней, яна й заснула. Прачнулася дзеўка коней няма. Пайшла дзеўка лужком-беражком, Стрэла дзеўка трох рыбалоўцаў. Стала яна ў іх пытацца, Ці не бачылі тры стада коней? Адзін кажа: я не бачыў, Другі кажа: я не бачыў, Трэці кажа: я й сам там быў. Загадаю, дзеўка, шэсць задачак, Тады табе скажу, дзе твае коні. А што расце без кораня, А што бяжыць без повада, А што бела да не белена, А што чорна да не чэрнена? Камень расце без кораня, Вада бяжыць бсз повада, Белы лебедзь не белены, А чорны воран не чэрнены. Цяпер скажу, дзе твае коні. Твае коні ў чыстым полі Ядуць траву медунічную, А п’юць ваду крынічную.
*Рэфрэн «Ой, зялёны явар кудравы» паўтараецца пасля кожнага радка.
Лік7
Прыказкі і прымаўкі
Адзін з сошкаю, а сямёра з ложкаю.
Адным стрэлам сем качак забіў
Гора адно не йдзе, а за сабою сем вядзе.
3 сямі печаў хлеб.
Ліса семярых ваўкоў аіпукае.
На сем двор адзін тапор, адзін рубіць, а шасцёра ў кулак трубіць.
На сем паганятых, адзін араты.
На год сем прыгод, а на веку без ліку.
He хваліся за сем дзён, а хваліся за сем год.
Сем капот ды голы жывот.
Сем паноў, двос штаноў; хто раней устаў, той штаны ўзяў.
Сем пятніц на тыдні.
Сем раз адмерай, а адзін раз адрэж.
Сем разоў глядзі, а назад не вядзі.
Сем разоў мер і то не вер.
Сем сёл, адзін вол і той гол.
Семера аднаго не чакаюць.
У адзін дзень сем перамен.
Прыкметы
Каля Уласа сем марозаў: тры да Уласа, адзін на У\аса і тры пасля Уласа.
Сымон да варот, на двары сем пагод: сее, вее, муціць, круціць, зверху льс, знізу мяце.
Загадкі
Гаршчок разумны, хоць сем дзірак мае. (Галава).
Гаршчочак вумён. Сем дырачак у ём. (Галава).
Едзе кошка на шасцёх ножках, сама сёмая. (Тыдзень).
Крыкнуў вол на сем сёл, яго не відаці, а голас чуваці. (Царкоўны звон).
Прыйшлаха Эльжуха ў сямі кажухах. (Цыбуля').
Скінуўся ўбок застаўся хвост на сем вёрст. ^Клубок нітак).
Стаіць мост на сем вёрст, у канцы маста стаіць яблыня, пусціла цвет на ўвесь белы свет. (Вялікі пост і Вялікдзень).
Сядзіць бабуля ў сямёх кажушках, хто яе прыбачыць, той пэўна заплачыць. (Цыбуля).
У адным клубочку ды сем дырачак. (Галава).
У адну пуньку ды сем варот. (Галава).
Чатыры татыркі, дзве тапатыркі, сёмы вярцель (Карова).
Загадкі-задачы
Ляцеда два статкі гусей. Першы статак гаворыць:
Дайце нам адну гусь, тады ў нас будзе пароўну. А другі статак гаворыць:
Дайце вы нам адну гусь, тады ў нас будзе ў два разы больш.
Колькі было гусей у адным і другім статку? (Пяць і сем).
Стаяла хатка, а ў ёй было сем акенцаў, і на кожным сядзела сем кошак, а ў кожнай кошкі было па сем кацянят. Колькі ў іх ва ўсіх было ног? Увайшоў і я ўхату, і маіх было дзвс нагі. (Дзве нагі, аў катоў гэта жлапы).
Балады
Ішоў казак дарогаю...
Тэкст балады гл. вышэй на стар. 126-127.
Казкі
Як селянін зрабіўся памочнікам цара
Аднойчы рубіў мужык ля дарогі дровы. Была зіма, а ў яго не было рукавіцаў. Рукі мёрзлі, але трэба было зарабіць на хлеб. Па дарозе міма ехаў цар, які ўбачыў, што чалавек у мароз голымі рукамі сячэ дровы. Цар сказаў астанавіць коні і падышоў да чалавека.
Ці ж тыя пяць не могуць гэтым семяром адпачыць даць? запытаў цар.
Чалавек спачатку разгубіўся, а потым сцяміў, што цар гэтым хацеў сказаць, і адказаў:
Маглі б тыя пяць даць адпачынак семяром, але трыццаць два не дазваляюць.
Цар задумаўся над адказам мужыка, нічога не кажучы, паехаў у свой палац.
У палацы цар доўга думаў, што азначае адказ чалавека, але нічога не выдумаў і загадаў прывясці таго чалавека да сябе.
Той, перапужаўся, стаяў перад царом, які запытаўся, што азначае яго адказ і ці зразумеў ён яго пытанне.
Чалавек адказаў:
Тваё пытанне зразумеў так: пяць ёсць летнія месяцы, а сямёра зімнія. Але ўлстку няма сілы таго зрабіць, што за зіму з’ясі таму я і казаў, што трыццаць два не дазваляюць, бо чалавек мае 32 зубы.
Так, цар адказаў, бачу, што ты разумны, і таму не будзеш болей дроў сячы, а будзеш маім памочнікам.
Як мужык хітра гусь падзяліў
Адзін бедны мужык прынёс да пана гусь і просіць, каб пан даў за яе шуфель жыта. Так пан кажа:
Ну, нас ёсць сямёра: я, пані, двох сыноў і дзвёх дочак, падзялі ж ты на нас гэту гусь.
Той падумаў: «Добра».
Пан, кажа, галава ў дому, то пану будзе галава; пані будзе шыйка, бо першая па пану; паненкам будзе па ножцы, каб летка? танцавалі, панічом па скрыдэлку, каб пекна пісалі, а я, кажа, мужычышча, вазьму кадлубішча.
Ну, кажа пан, хітры ты.
Гусь яму аддаў і ўжо не адзін шуфель, але, можа, якіх даў з пяць. Ен прынёс жыта, а брат, як даведаўся, так узяў дзве гусі, занёс да пана і просіць таксама жыта. Пан кажа:
Добра, але падзялі ж ты нас.
Той падумаў і кажа:
Пану будзе гусь і пані будзе гусь.
А маім дзецям?
Так той і не ведае, што рабіць.
Ідзі ж, кажа пан, па свайго брата, ён нас падзеліць.
Пайшоў ён па таго, прыходзіць, так пан кажа:
Падзялі ты нас, бо твой брат дурны якісь, не дасць рады.
Той падумаў трошкі і кажа:
Ці пан верыць у святую Тройцу?
Цо табе гэто, альбо я не католік?!
Ну, калі так, то пан, пані і галоўка то святая Тройца, дзвёх паненак
і ножка то і святая Тройца, двох панічоў і скрыдэлка то і будзе святая Тройца, а мужык і дзве гусі то таксама святая Тройца.
Так пан аддаў яму гусі і жыта, колькі ён хацеў, а брата прагнаў прэч. От якісьці быў мудрагель.
Лік 8
Загадкі
Восем васьмей, пяць па пяцей, дзве во якіх ды дзвс во якіх моцька ды роцька. (Сані, вязы, аглоблі, палазы, падсядзёлак, хамут).
Загадкі-задачы
Муж з жонкай насілі буракі ў пограб, а маленькі Сымонка забаўляўся каля іх:
Што ж ты, Сымонка, маме не дапамагаеш? жартуючы сказаў бацька. Бачыш, як яна стамілася.
Дзіця схапілася, набрала ў падолак буракоў ды і нясе.
Ну, колькі ж ты, Сымонка, прынёс? пытае бацька.
Дваццаць, адказаў Сымонка.
Глянуў бацька ў падолак, усміхнуўся і сказаў:
He, сынку! Як бы ты ўзяў столькі, ды паўстолькі, ды чвэрць таго, ды я табе даў бы два буракі, ды мама два, ды ты сам яшчэ выкапаў два, тады было б дваццаць.
Колькі было буракоў у Сымонкі? {Восем).
Лік9
Прыказкі і прымаўкі
He хапае дзевяць грывен да рубля.
Замовы
Падвей
Ехаў Падвей1 на дзевяцёх каней, а з дзевяцёх на васьмёх, а з васьмёх на сямёх, а з сямёх на шасцёх, а з шасцёх на пяцёх, а з пяцёх на чатырох, а з чатырох на трох, а з трох на двух, а з двух ды на адным, ды ўпаў і прапаў.
Дзе людзі не ходзяць, дзе пеўня голас не чуваць, дзе месяца не відаць, дзе сонейка не свеціць, дзе хлопец сякерай не рубае, дзе дзеўка касой не махае,
1 Падвсй хвароба на цслс ў дзіцяці ў выглядзе чырвоных прышчоў, якія ўзнікалі ад подыху дрэннага встру (паводлс тлумачэння інфарматара).
там табе і напіцца, і нагуляцца. Ад белатварага, нараджонага, хрышчонага (імя...') адчапіся!
(Зап. А. Ю. Аозклў 1979 г.у в. Глушкавічы Аельчыцкагл раёна ад невідушчай Сербянок Млрты Паўлаўны, 1904 г. н.)
Казкі
Як чалавек збавіўся
Адзін чалавек вельмі гараваў. He вытрымаўшы цяжкасцяў гаворыць:
Я ўжо запрадаў бы душу, каб палепшала. Тут і з’явіўся бес і кажа:
- Падпішыся.
Ён і падпісаў ліст, але Бога не выракся. А бес сказаў яму, што дзевяць год прыйдзе, каб начаваў адзін. А к таму чалавек прыйшоў. Прыходзіць гэты і пытаецца, чаму удвох. А чалавек адказвае:
Удвох рада і парада, утрох зрада, учатырох добра хату рубіць, упяцёх добра малаціць, ушасцёх пасеку разрабляць, усемярох касіць, увасьмярох лес рубіць.
- А дзевяць?
Дзевяць год пражыў, дзевяць парсюкоў з’еў, праз людскую ласку, а не праз тваю казку. Выйдзі адсюль!
Бес і знік. Так чалавек і ўратаваўся.
(Казкі ў сучасных запісах. Зап. Г. А. Барташэвічу 1975 г. у в. Клінок Чэрвеньскага раёна ад М. Я. Коўпіун).
Лік 10
Прыказкі і прымаўкі
Адзін біты дзесяцёх нябітых каштуе.
Адзін сыцее дзесяць пацее.
Галава адна, а языкоў дзесяць.
Дзесяць раз мер і то не вер.
Дзесяць раз мерыць і то сам сабе не верыць.
Прадаць адны лапці стаптаць, купіць трэба дзесяць знасіць.
He хваліся ў год, а хваліся ў дзесяць.
Сарока з куста, а дзесяць на куст.
Свае дзесяць разоў пасварацца і памірацца.
Сем сёл, адзін вол, дзесяць начальнікаў.
Сем сёл, адзін вол, а дзесяць прыганятых.
Загадкі
Адзін на лаўцы, а дзесяць пад лаўкай. {Пальцы на нагах у час сядзення на лаўцы).
У мацеры дзесяць сыноў: пяць у дарозе. А пяць дома. (Пальцы ў час прадзення).
Аічылкі
Раз, два булава, Тры, чатыры прычапілі, Пяць, шэсць кашу есць, Сем, восем сена косім, Дзевяць, дзесяць сена весць.
(Дзіцячы фальклор. Зап. Г. Ф. Юрчанкаў 1971 г.у в. Кудрычы Мсціслаўскага рлёна Магілёўскай вобл. ад маці Васілісы Міхайлаўны).
Жарты
Папова рэшта
Адна жанчына часта хадзіла ў храм Боскі. Аднойчы яна зайшла да суседкі:
Пазыч мне рубель на царкву.
Тая дастала з куфра 10 рублёў.
На, кажа, гэтыя, бо другіх няма.
Жанчына ўзяла грошы і пайшла. Назаўтра прыносіць суседцы адзін рубель. А тая:
Я ж табе давала дзесяць!
А хіба ты не ведаеш, гаворыць жанчына, што non рэшты не дае? (Жарты... № 713. Зап. В. Фаменка).
Лікі ад 11 да 20
Прыказкі і прымаўкі
Ад Каляд тры разы пяць, пастушкі ў поле ляцяць.
Грамніца хлеба палавіца, зімы трэцяя частка.
Калі да дваццаці работу рабіць не навучышся, то да сівой барады намучышся.
Загадкі
Дуб-дубавік, 12 галінак, на кожнай галіне па чатыры гняздзіны, у кожнай гняздзіне па 7 птушанят, кожнае мае сваё імя. Хто адгадае, што за сям’я? (Год, месяц, тыдзень, дзень).
На ганах, на ганах, на чатырнаццаці нагах, шалусіны-балусіны з-пад белага мястэчка. (Вадзяны млын\
Загадкі-задачы
Купец купіў за дваццаць грошай дваццаць яек: качыныя па тры грошы, гусіныя па два грошы, а курыныя па паўгроша. Колькі было куплена качыных, гусіных і курыных яец? (Качынае 1, гусіных 5, курыных 14.)
Янук, Пятрок і Сцёпка забаўляліся ў арэхі, усё складалі іх на кучкі і лічылі. А наймудрэйшы з іх быў Пятрок. Вось ён і кажа:
Глядзіце, мальцы! Як я злажу свае арэхі з Януковымі, а адбяру адтуль столькі, колькі мае Сцёпка, то застанецца дваццаць арэхаў. Праўда?
Праўда.
А як я злажу свае арэхі са Сцёпкавымі ды адбяру столькі, колькі мае Янка, то ўжо застанецца толькі дзесяць арэхаў. Так?
Так.
А як вы разам зложыце, а я адбяру столькі, колькі маю сам, то ўжо нічога не застанецца. Праўда?
Праўда.
Колькі ж арэхаў меў кожны хлопец ? (Янук -10, Пятрок -15, Сцёпка 5.)
3 дзевяці паперак дваццаць рублёў? (Адна 10руб., адна 3руб. і сем na 1 руб.)
Раздзяліць дваццаць рублёў, каб выйшла дзевяць паперак. (1-10 руб, 7 na 1 руб. і 1 Зруб.)
Дваццаць без пятнаццаці, трох не далажыўшы, двух не далічыўшы. Колькі будзе? (Нічога).
На дрэве сядзела адзінаццаць курапатак. Паляўнічы ў адну птушку пацэліў з першага стрэлу. Колькі курапатак засталося на дрэве? (НіколькІ).
Жарты
Арыфметыка
Ці багата, бабка, ваша кароўка малака дае?
Дзесяць літраў.
А колькі прадаваць носіце?
Пятнаццаць.
(Зап. Скідану 1964 г. у в. ВысокаеХойніцкагар-на ад Ганчарзнкі Г.)
Мужыцкая загадка каралю
Аднаго разу чалавек вёз фуру дроў, напаткаў яго кароль і пытае.
Куды вязеш?
Вязу прадаваць.
А што ты за іх возьмеш?
Дваццаць грош.
Што ты з іх зробіш?
Пяць аддам, пяць пазычу, пяцьма жонку жыўлю, пяць у воду пушчу.
I раз’ехаліся. Кароль задумаўся, што гэта за загадка. Паклікаў сваіх падданых, але яе ніхто не разгадаў. Тады выклікаў таго самага чалавска, і той яму растлумачыў:
Пяць на радзіны, пяць на дзяцей, пяць для сябе і для жонкі, а пяць на падатак.
(Зап. М. Федароўскі ў в. Ходараўка Сакольскага павета
Гродзенскай губ. ад A. Дзежкі^)
Колькі ўсіх
Ведаеш, Янка, ажэнімся, але адначасна з табою!
Згода, добра! Але й штука будзе!
Ну, якая ж тут штука?
Чаму ж не штука, калі 12 асоб пачнуць гаварыць адно аднаму «ты».
Як жа гэта ў цябе выходзіць?
Вельмі проста: ты і твая жонка дваіх; я і мая жонка чацвярых; твая жонка і я шэсць; мая жонка і ты восем; нашыя дзве жонкі дзесяць; ну і мы абодва вось табе і дванаццаць! (Жлрты... № 590).
***
Адно васемнаццаць, а другое без двух дваццаць.
Гульні
Нумары
Гэтая гульня праводзілася на вячорках. Ухзельнічалі хлопцы і дзяўчаты. Усім тайна даюцца нумары: хлопцам цотныя, дзяўчатам няцотныя. Усе сядаюць гругам. Нехта адзін, хлопец ці дзяўчына, пачынае:
Каму жыць, каму жыць, каму нажывацца. Сяду на калені, буду цалавацца.
Калі гэта хлопец, то адпаведна называе нумар нейкай дзяўчыны. Дзяўчына выбягае, і тады яны цалуюцца.
(Зап. у в. Славені Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.
ад Н Ц. Прохаравай, 1915 г. н.)
Лікі больш за 20
Загадкі
Анціп нізак, на ім сто рызак. (Качан).
Бегла ваўкоў дваццаць пяць, ды і цяпср сляды знаць. (Барана).
Дванаццаць арлоў, пяцьдзесят дзве галкі зняслі адно яйцо. (Год).
Імчыцца абоз на сто калёс. (Цягнік).
Ішла пані з маста, на ёй кашуль за ста. (Качан капусты).
Гарбулька гарбата, на сілу багата; таго сто коней не павязе, што гарбулька на гарбе панясе. (Цягнік, рака\
Грымнуў вол на сто рэчак, на сто печак, на сто каміноў (Пярун, гром).
Два нюхаюць, два слухаюць, чатыры плешчуць, а семсот свішчуць. (Конь).
Два стаяць, два свецяць, чатыры плешчуць, адзін раве, аднаго нясуць, семсот свішчуць. (Конь).
Дваццаць пяць у дрэве сядзяць. Хлеб горнуць. А хлеба не ядуць. (Барана).
900 муляроў зрабілі хату на сто вуглоў. (МурашкІ).
Ішло хлопцаў дваццаць пяць, пасля зімы сляды знаць. (Барана).
Крутаста, вяртаста, на ёй кашуль за ста. (Капуста).
Крутаста, вяртаста, на ёй сукон за ста, хто адгадае, той пажыве год за ста. (Качлн капусты).
Малы-малы малышачкі носяць воду пад вышачкі. \Пчолы).
Пад адным каўпачком семсот казачкоў, пасярэдзіне струп. (Мак).
Пяцьсот свішча, трыста плешча, два слухаюць, два нюхаюць. {Конь).
Раз стукне сто слядоў аставіць. (Пастол).
Па полі ідуць сто слядочкаў астаўляюць. (ЛлпцІ).
Рыкнуў вол на сто гор, на сто рэчак, на сто печак, на сто дваццаць сажаняў.
(Пярун, гром).
Рассыпаўся гарох на семдзесят дарог, ніхто не падбярэ: ні цар, ні царыца, ні красная дзявіца. (Град).
Семсот муляроў збудавалі дом бсз вуглоў. (Пчолы).
Семсот сарочак, семсот спаднічак, выйшла надвор, а затылак гол. (Курыца).
Семсот сарочак, семсот намётак, а дуне вецср, адкрывае іх да голага цела, хоць адзёжа на мне і ўся цэла. (Курыца).
Сем тысяч майстроў зрабілі хату без вокан і без вуглоў. (Мурашкі, мурашнік\
Стаіць дуб у чыстым полі, а на ім дванаццаць голляў, а на голлях, як
заўсёды, пяцьдзесят і два гнязды. Па сем яек там ляжыць. Што гэта за дуб там стаіць? (Год).
Стаіць дзядок нізак, на ім сто рызак. (Качан).
Стаіць паненка, на ёй белая сукенка і яшчэ шэсцьдзесят адзёжак ды ўсе без засцёжак. (Капуста).
Сто мільёнаў гарбароў зробяць хату без вуглоў. (Мурашкі).
Сто сястрыц адну хустку вяжуць. (Пчолы і соты).
700 свішча, чатыры танцуе, дзве свечкі гараць, два вартавыя стаяць. (Конь).
Сто адзін брат, усе ў адзі рад, разам звязаны стаяць. (Пляцень).
Стаіць палка, на той палцы галка, а ў той галкі семсот галчанят. (Макаўка).
Сям’я душ трыста. I багата, ды ўсяго два локці хата. (Мурашнік, вулей).
Тысячы брацікаў звязаны, адным поясам падпяразаны. (Сноп).
У адным доме сотні жыхароў, а сям’я адна. (Вулей).
Чатыры ладкі плешчуць, дзве зорачкі гараць, дзве свечачкі стаяць і тысяча свішчуць. (Конь).
Загадкі-задачы
Чатыры шалі важаць сорак фунтаў. Якой вагі павінна быць кожная з іх, каб можна было імі зважыць любую колькасць ад сарака фунтаў. (Першая шаля 1 фунт, другая 3 фунты, трэцяя 9 фунтаў, чацвёртая 27 фунтаў).
Аяйрў статак гусей. Насустрач яму адна гусь:
Добры дзень, сто гусей!
Нас не сто гусей. Каб нас было яшчэ столькі, паўстолькі, чвэрць столькі і ты, адна гусь, тады было б сто гусей. Колькі ляцела гусей? (Трыццаць шэсць гусей).
Як і цапу, так і лапу, выбілі капу без сараку, без петаку, без пятнаццаці снапоў. Колькі яны змалацілі? (Нічога).
Сем семярэй, семера свіней, свінка. Свінчын брат і семера парасят? \Усяго 65).
Падзяліць сорак коней у дзевяць стайняў. Каб не было пароўну. (У чатырох стайнях па 5 коней, аў пяці па 4).
За сто рублёў купіць сто штук быдла: валы па дзесяць рублёў, каровы па пяць, падцёлкі па паўрубля. (Вол 1, кароў 9, падцёлкаў 90).
Жарты
Кумкі
Кума, колькі ж гэта гадоў Марылі Гамзовай?
А гэта лёгка вылічыць: тры гады ёй было па 28, два па 29, сем гадоў ёй было па 30, а цяпср чацвёрты год, як мае 31, дык разам 48. (Жарты... № 605.)
Казкі
Мужыцкая загадка каралю
Аднаго разу чалавек чалавек вёз фуру дроў. Напаткаў яго кароль і пытае:
Дзе павязеш?
Вязу прадаваць.
А што ты за іх возьмсш?
Дваццаць грошы.
Што з іх зробіш?
Пяць аддам, пяць пазычу, пяцьма жонку жыўлю, пяць у ваду пушчу.
I раз’ехаліся. Кароль задумаўся, што то за загадка, паззываў сваіх падданых, але яе ніхто не адгадаў, аж знайшоў таго самага чалавека і той яму растаўкаваў:
Пяць кажа, на радзіцы, пяць на дзсці, пяць для сябе і для жонкі, а пяць на падаткі.
(Казкі і лсгснды роднага краю / склаб К. П. Кабашнікаў.
Мінск, I960. С. 220 221.)
ЯК ЗАПІСВАЦЬ
ВУСНУЮ НАРОДНУЮ ТВОРЧАСЦЬ
Неабходна выкарыстоўваць даступную для выканаўцаў-носьбітаў фальклору фармулёўку пытанняў. Тэксты абрадавых песень падаваць разам з апісаннямі абрадаў. Высвятляць, як тая ці іншая песня называецца ў народзе: талочная, каравайная і г. д. Лепш запіс фальклорных твораў праводзіць у натуральным бытаванні (падчас калядных святаў, вяселляў, хрэсьбінаў і г. д.).
Калі запіс песень адбываецца пры выкарыстанні тэхнічных сродкаў, усё роўна нсабходна весці паралельны запіс у спіытак. Нельга перабіваць ці спыняць выканаўцу пытаннямі, розныя ўдакладненні робяць у канцы. Таксама нсльга «падпраўляць» мову ці змест запісанага, а занатоўваць так, як чуеш, і прытрымлівацца дыялектных асаблівасцяў. He выкарыстоўваць рускую мову пры запісе беларускага фальклору.
Дакладнасць адна з галоўных якасцей запісу фальклорнага твору. He дапускаецца ніякае дадумванне (лепш прапусціць), рэдагаванне. У ідэнтычную дакладнасць уваходзіць:
- захаванне асаблівасцяў мясцовай гаворкі;
- тлумачэнне незразумелых слоў і выразаў паводле выканаўцы;
- пастаноўка націску ў словах з нелітаратурным вымаўленнем;
- запісванне «з голасу», а не пад дыктоўку.
Кожная запісаная фальклорная адзінка (асобны твор ці апісанне абраду) адпаведна пашпартызуецца (указваецца год запісу, кім, дзе, ад каго яго год і месца нараджэння, нацыянальнасць, пісьменнасць, прафесія жанр твора, заўвагі).
Кароткая форма пашпартызацыі:
- карагода « А мы сеялі, сеялі лянок»:
Зап. у 1985 г. М. А. Козенкаў в. Заброддзе Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл. адГ.У. Бароўскай, 1918 г. н. Веснавьг,
- гульні «Вышыбайла»:
Зап. у 1989 г. А. Ю. Аозкаў в. Аескавічы Шумілінскагар-на Віцебскай вобл. ад A. А. Пузыровай, 1955 г. н. Гульня з мячом.
Прыкладны апытальнік для запісу і вывучэння гульні «Яшчур»:
1. Ці вядома ў вашай мясцовасці слова «Яшчур» (ці «Яшчар», «Яша»)?
2. Што яно азначас?
3. Ці была вядома з падобнай назвай гульня?
4. Калі ў яе раней гулялі, то ў які час (пару года, свята) яна часцей праводзілася?
5. Як яна праводзілася і ўспомніце песню, якая спявалася ў карагодзе, са словамі «Сядзі, сядзі, Яшчур...»?
6. Каго выбіралі на ролю «Яшчура» ?
7. Якія рэчы аддавалі «Яшчуру» ўдзельнікі гульні-карагода?
8. Якія яшчэ падобныя гульні на гэтую праводзіліся ў вашай мясцовасці?
9. Ці была вядома гульня пра «Олея» са словамі «Цепло, цепло Олею пад дубовай карою...»?
РАІМ ПРАЧЫТАЦЬ
Арлова, Г. П. Беларуская народная педагогіка / Г. П. Арлова. Мінск: Народная асвета, 1993. 120 с.
Балады. У дзвюх кн. Кн. 1 / Склад. A. М. Салавей. Мінск: Навука і тэхніка, 1977.-784 с.
Беларуская вусна-паэтычная творчасць: падручнік для студэнтаў філал. спец. ВНУ / К. П. Кабашнікаў, A. С. Ліс, A. С. Фядосік і інш. Мінск: Лексіс, 2000. 512 с.
Беларуская фалькларыстыка: Традыцыйны тэатр: вучэб.-метад. дапам. / А. Ю. Лозка. Мінск: БДПУ, 2009. 56 с.
Беларускі дзіцячы фальклор: традыц. запісы, апрацоўкі і аўт. творы / скл. A. М. Аляхновіч, М. В. Рахчэеў, A. С. Фядосік, У. Д. Каструлёў. Мінск: Беларусь, 1994. 271 с.
Беларускі народны каляндар / аўт.-укл. А. Ю. Лозка. Мінск: Полымя, 1993.-205 с.
Беларускі фальклор у школе: 1-ы клас; дапам. для настаўніка / 1.1. Сучкоў [і інш.]. Мінск: Нар. асвета, 1996. 176 с.
Беларускі фальклор у школе: 2-гі клас; дапам. для настаўніка / аўт.-уклад.: 1.1. Сучкоў [і інш.ф Мінск: Беларусь, 2000. 174 с.
Беларускі фальклор: хрэстаматыя / скл. К. П. Кабашнікаў і інш. 4-е выд. Мінск: Выш. шк., 1996. 856 с.
Беларускі фальклор: энцыклапедыя: у 2 т. Т. 1 / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мінск: БелЭн, 2005. 768 с.
Беларускі фальклор: энцыклапедыя: у 2 т. Т. 2 / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мінск: БелЭн, 2006. 832 с.
Беларускія народныя казкі / склад. Г. А. Барташэвіч, К. П. Кабашнікаў. Мінск: Навука і тэхніка, 1986. 512 с.
Валачобныя песні / уклад. Г. А. Барташэвіч, A. М. Салавей. Мінск: Навука і тэхніка, 1980. 560 с.
Валодзіна, Т. М. Талака ў сістэме духоўнай культуры беларусаў / Т. М. Валодзіна; АН Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Мінск: Беларус. навука, 1997. 133 с.
Васілевіч, У. А. Беларускі народны каляндар / У. А. Васілевіч. Мінск: Ураджай, 1993. 80 с.
Верашчагіна, А. У. Хрысціянскія святы на Беларусі: дапам. для настаўнікаў
гісторыі і выкладчыкаў курса «Рэлігіязнаўства» / А. У. Верашчагіна. Мінск: Бел. навука, 2005. 255 с.
Веснавыя песні / скл. Г. А. Барташэвіч, A. М. Салавей; склад. муз. часткі В. I. Ялатаў. Мінск: Навука і тэхніка, 1979. 608 с.
Веснавыя святы: дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў / аўт.-уклад. А. Аляхновіч, А. Лозка. Мінск: Беларусь, 2000. 150 с.
Володомонов, Н. В. Календарь: прошлое, настоягцее, будуіцее / Н. В. Володомонов. М.: Наука, 1987. 80 с.
Восеньскія святы: дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў / уклад. А. Ю. Лозка; аўт. А. Лозка ды ініп. Мінск: Беларусь, 1995. 110 с.
Восеньскія і талочныя песні / склад. A. С. Ліс, С. Т. Асташэвіч. Мінск: Навука і тэхніка, 1981. 679 с.
Восеньскія святы / аўт.-склад. А. Лозка. Мінск: Беларусь, 1995. 110 с.
Выслоўі / склад. М. Я. Грынблат. Мінск: Навука і тэхніка, 1979. 520 с.
Вяселле: Абрад / склад. К. Цвірка. Мінск: Навука і тэхніка, 1978. 640 с.
Вяселле: Песні / склад. A. А. Малапі. Мінск: Навука і тэхніка, 1980 1988.
Вянок беларускіх народных песень / зап. У. Раговіча. Мінск: Навука і тэхніка, 1988. 431 с.
Гульні, забавы, ігрышчы / скл. А. Ю. Лозка. Мінск: Беларуская навука, 1996; 2-е выд., 2000; 3-е выд. 2003. 534 с.
Дзіцячы фальклор / скл. Г. А. Барташэвіч. Мінск: Навука і тэхніка, 1972. 736 с.
Дзіцячы фальклор: зборнік фальклорных матэрыялаў / нав. рэд. У. А. Васілевіч. Мінск: БДПУ, 2006. 359 с.
Жаніцьба Цярэшкі / уклад. тэкстаў, уступ. арт. і камент. A. М. Салавей; уклад., сістэм. і расшыфроўка муз. матэрыялу, уступ. арт. і камент. I. Д. Назінай. Мінск: Навука і тэхніка, 1992. 519 с.
Жартоўныя песні / склад. I. К. Ціпічанка, С. Г. Нісневіч. Мінск: Навука і тэхніка, 1974. 728 с.
Жарты, анекдоты, гумарэскі / скл. A. С. Фядосік. Мінск: Навука і тэхніка, 1984,-438 с.
Жніўныя песні / склад. A. С. Ліс. Мінск: Навука і тэхніка, 1974. 816 с.
Жыцця адвечны лад: Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн. 2 /уклад. У. Васілевіча. Мінск: Маст. літ., 1998. 607 с.
Загадкі / склад. М. Я. Грынблат, A. I. Гурскі. Мінск: Беларуская навука, 2004. 363 с.
Замовы / скл. Г. А. Барташэвіч. Мінск: Беларуская навука, 1992. 595 с.
Замовы / уклад. У А. Васілевіч, A. М. Салавей. Мінск: Беларусь, 2009. 519 с.
Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі / уклад. A. I. Гурскі. Мінск: Навука і тэхніка, 1990. 405 с.
Зімовыя песні: Калядкі і шчадроўкі / уклад. A. I. Гурскага. Мінск: Навука і тэхніка, 1975. 735 с.
Зімовыя святы: дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў /аўт.-уклад. А. Аляхновіч, А. Лозка. Мінск: Беларусь, 1999. 159 с.
Зямля стаіць пасярод свету... Беларускія народныя прыкметы і павер’і / уклад. У. Васілевіча. Мінск: Маст. літ., 1996. Кн. 1. 591 с.
Зямная дарога ў вырай: Беларускія народныя прыкметы і павер’і / уклад. У. Васілевіча. Мінск: Маст. літ., 1999. Кн. 3.654 с.
Казакова, I. В. Беларускі фальклор: вуч. дапам. /1. В. Казакова. Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2007. 309 с.
Казкі ў сучасных запісах / уклад. К. П. Кабашнікаў, Г. А. Барташэвіч. Мінск: Навука і тэхніка, 1989. 663 с.
Калачова, I. I. Народныя традыцыі і звычаі выхавання. Этнапедагагічная спадчына народаў Беларусі / 1.1. Калачова. Мінск: НІА, 1999. 179 с.
Календарь в культуре народов мнра: Сб. ст. М.: Восточная лнтература, 1993.-272 с.
Каляндарна-абрадавая паэзія / A. С. Ліс, A. I. Гурскі, В. М. Шарая, У. М. Сівіцкі. Мінск: Бел. навука, 2001. 515 с.
Купальскія і пятроўскія песні / уклад. A. С. Ліса, С. Т. Асташэвіч. Мінск: Навука і тэхніка, 1985. -631 с.
Кухаронак, Т. I. Маскі ў каляндарнай абраднасці беларусаў / Т. I. Кухаронак. Мінск: Ураджай, 2001. 239 с.
Клнмншнн, 14. А. Календарь н хронологня / 14. А. Клнмншнн. 3-е нзд. М.: Наука, 1990. 477 с.
Кухаронак Т. I. Радзінныя звычаі і абрады беларусаў: канец ХІХ-ХХ ст. Мінск: Навука і тэхніка, 1993.
Лапацін, Г. I. «Ікона звалась Свячой...» Абрад «Свяча» ў прасторы традыцыйнай культуры Гомелыпчыны / Г. I. Лапацін. Гомель: Барк, 2013. 116с.
Легенды і паданні / склад. М. Я. Грынблат, A. I. Гурскі. Мінск: Навука і тэхніка, 1983. 543 с.
Летнія святы: Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў /Аўт.-уклад. А. Лозка. Мінск: Беларусь, 2001. 162 с.
Ліс, A. С. Беларуская каляндарна-абрадавая песня ў кантэксце фальклорных традыцый славян / A. С. Ліс. Мінск: Беларус. навука, 2008. 296 с.
Ліс, A. С. Валачобныя песні / A. С. Ліс. Мінск: Навука і тэхніка, 1989. 207 с.
Ліс, A. С. Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў: Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект / A. С. Ліс. Мінск: Беларуская навука, 1998. 188 с.
Ліс, A. С. Купальскія песні / A. С. Ліс. Мінск: Навука і тэхніка, 1974. 208 с.
Ліцьвінка, В. 3. Святы і абрады беларусаў / В. 3. Ліцьвінка. 2-е выд. Мінск: Беларусь, 1998. 190 с.
Лозка, А. Ю. Беларуская батлейка. Каляндарныя і абрадавыя гульні: дапам. для настаўнікаў, выхавальнікаў, кіраўнікоў гурткоў / А. Ю. Лозка. Мінск: Тэхналогія, 1997. 183 с.
Лозка, А. Ю. Беларуская фалькларыстыка: каляндар і каляндарна-абрадавая паэзія: вучэб.-метад. дапам. / А. Ю. Лозка, Н. Г. Мазурына. Мінск: БДПУ, 2009.104 с.
Лозка, А. Ю. Беларуская фалькларыстыка: Народныя гульні: вучэб.-метад. дапам. / А. Ю. Лозка, A. В. Дрыгін. Мінск: БДПУ, 2012. 176 с.
Лозка А. Ю. Беларускі задыякальны каляндар // Мастацтва. 2004. № 1. С. 49-51.
Лозка, А. Ю. Беларускі народны каляндар / А. Ю. Лозка. 2-е выд., перапрац. і дап. Мінск: Полымя, 2002. 239 с.
Лозка, А. Ю. Феномен Новага года ў беларускім фальклоры: манаграфія / А. Ю. Лозка. Мінск: БДПУ, 2004. 165 с.
Ляснічы, М. Я. 3 глыбінь жыватворных / М. Я. Ляснічы, К. П. Севярынец. Мінск: Ураджай, 1990. 149 с.
Ляўкоў, Э. А. Маўклівыя сведкі мінуўпічыны / Э. А. Ляўкоў. Мінск: Навука і тэхніка, 1992. 215 с.
Матзматычны фальклор: пачатковыя матэматычныя ўяўленні і навыкі сродкамі народнай педагогікі / аўт.-скл. А. Лозка. Мінск: ТБШ, 2002. 52 с.
Народныя казкі-байкі, апавяданні і мудраслоўі / уклад. і рэд. Н. С. Гілевіча. Мінск: Выд-ва БДУ, 1983. 350 с.
Новак, В. С. Каляндарна-абрадавая паэзія Гомельіпчыны (да праблемы лакальнага, рэгіянальнага і агульнанацыянальнага ў фальклоры) / В. С. Новак. Гомель: Установа адукацыі «Гом. дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны», 2001,-232 с.
Народная культура Беларусі: Энцыкл. давед. / пад агул. рэд. В. С. Цітова. Мінск: БелЭн, 2002. 432 с.
Народная спадчына / скл. A. С. Фядосік, Г. А. Пятроўская. Мінск: Народная асвета, 1984. 208 с.
Народны тэатр / склад. М. А. Каладзінскі. Мінск: Навука і тэхніка, 1983. 512 с.
Ненадавец, A. М. За смугою міфа / A. М. Ненадавец. Мінск: Беларуская навука, 1999. 254 с.
Ненадавец, A. М. Каму пакланяліся продкі / A. М. Ненадавец. Мінск: Навука і тэхніка, 1996. 235 с.
Ненадавец, A. М. Пакланіцеся дубу / A. М. Ненадавец. Мінск: Полымя, 1992. 110 с.
Ненадавец, A. М. Святло таямнічага вогнішча / A. М. Ненадавец. Мінск: Беларусь, 1993. 287 с.
Пахаванні. Памінкі. Галашэнні / уклад. У. А. Васілевіч, Т. Б. Варфаламеева. Мінск: Навука і тэхніка,1986. 615 с.
Паэзія беларускага земляробчага календара / уклад. A. С. Ліса. Мінск: Навука і тэхніка, 1992. -613с.
Песні Беласточчыны / уклад. М. Гайдук. Мінск: Беларуская навука, 1997. 367 с.
Песні народных свят і абрадаў / уклад. і рэд. Н. С. Гілевіча. Мінск: Выд. БДУ імя У I. Леніна, 1974. 462 с.
Песні пра каханне / склад. I. К. Цішчанка. Мінск: Навука і тэхніка, 1978. 616 с.
Прыказкі і прымаўкі: у 2 кн. Кн. 1. / склад. М. Я. Грынблат. Мінск: Навука і тэхніка, 1976. 560 с.
Прыказкі і прымаўкі: у 2 кн. Кн. 2. / склад. М. Я. Грынблат. Мінск: Навука і тэхніка, 1976. 616 с.
Прыпеўкі / уклад. I. К. Цішчанка, A. М. Фёдараў. Мінск: Навука і тэхніка, 1989.-432 с.
Пяткевіч, Ч. Рэчыцкае Палессс / Ч. Пяткевіч; уклад., прадм. У. Васілевіча; пер. з пол. Л. Салавей і У. Васілевіча. Мінск: «Беларускі кнігазбор», 2004. 672 с.
Радзінная паэзія / склад. М. Я. Грынблат, В. I. Ялатаў. Мінск: Навука і тэхніка, 1971. 784 с.
Ракава, A. В. Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы / A. В. Ракава. Мінск: Ураджай, 2000. 111 с.
Сацыяльна-бытавыя песні / уклад. I. К. Цішчанка, Г. В. Таўлай. Мінск: Навука і тэхніка,1987. 488 с.
Сысоў, У. М. Беларуская пахавальная абраднасць: Структура абраду, галашэнні, функцыі слова і дзеяння / У М. Сысоў. Мінск: Навука і тэхніка, 1995. 182 с.
Сысоў, У. М. 3 крыніц спрадвечных / У. М. Сысоў. Мінск: Выш. шк., 1997.-415 с.
Сямейна-абрадавая паэзія. Народны тэатр / A. С. Фядосік і інш. Мінск: Бел. навука, 2001. 422 с.
Сямейна-бытавыя песні / склад. I. К. Цішчанка, Г. В. Таўлай. Мінск: Навука і тэхніка,1984. 752 с.
Толстая, С. М. Полесскнй народный календарь / С. М. Толстая. Москва: йндрнк, 2005. 600 с.
Традыцыйная мастацкая культура беларусаў: У 6 т. Т. I. Магілёўскае Падняпроўе / аўт. кал.: Т. Б. Варфаламеева (нав. кір. і скл.). Мінск: Бел. навука, 2001. 790 с.
Традыцыйная мастацкая культура беларусаў: У 6 т. Т. 2. Віцебскае Падзвінне / Т. Б. Варфаламеева, A. М. Боганева, М. А. Козенка і інш. Мінск: Бел. навука, 2004. 910 с.
Традыцыйная мастацкая культура беларусаў: У 6 т. Т. 3. Гродзенскае Панямонне. У 2 кн. Кн. 1. / В. I. Басько [і інш.]; аўт. Ідэі Т. Б. Варфаламеева; агул. рэд. Т. Б. Варфаламеевай. Мінск: Выш. шк., 2006. 608 с.
Традыцыйная мастацкая культура беларусаў: У 6 т. Т. 4. Брэсцкае Палессе. У 2 кн. Кн. 1. / В. I. Басько [і інш.]; ідэя і агул. Рэдагаванне Т. Б. Варфаламеевай. Мінск: Выш. шк., 2008. 559 с.
Традыцыйная мастацкая культура беларусаў: У 6 т. Т. 5. Цэнтральная Беларусь. У 2 кн. Кн. 1. / В. I. Басько [і інш.]; ідэя і агул. рэдагаванне Т. Б. Варфаламеевай. Мінск: Выш. шк., 2010. 847 с.
Традыцыйная мастацкая культура беларусаў: У 6 т. Т. 6. Гомельскае Палессе і Падняпроўе. У 2 кн. Кн. 1. / Т. В. Валодзіна [і інш.]; ідэя і агул. рэдагаванне Т. Б. Варфаламеевай. Мінск: Выш. шк., 2012. 910 с.
Тэатралізаваныя школьныя святы / аўтары-склад. А. Ю. Лозка, 1.1. Кірчук. Мінск: БелЭн, 2004. 176 с.
Тэатр лялек: дапам. для выхавальн. дашк. устаноў / пад рэд. А. Ю. Лозкі. Мінск: Поаымя, 1998. 203 с.
Хренов, A. С. Время н календарь / A. С. Хренов, 14. Я. Голуб. М.: Наука. Гл. ред. фнз.-мат. лнт., 1989. 128 с.
Цыбульскнй, В. В. Лунно-солнечный календарь стран Восточной Азнн / В. В. Цыбульскнй. М.: Наука, 1988. 384 с.
Obr^bski, J. Polesie / redakcja naukowa i wst^p Anna Engelking. Warszawa, 2007.
ЗМЕСТ
Уводзіны 5
Асноўныя паняцці 7
Фальклор як сродак народнай педагогікі 12
Сістэма жанраў беларускага фальклору 18
Замовы 20
Народны каляндар 22
Каляндарныя святы, песні, абрады, гульні 32
Сямейна-абрадавая творчасць 57
Пазаабрадавы паэтычны фальклор 59
Харэаграфічны фальклор 75
Фальклорная проза 80
Тэатральны фальклор 96
Дзіцячы фальклор 108
Народныя гульні 115
Матэматычны фальклор 124
Як запісваць вусную народную творчасць 151
Раім прачытаць 153
Лозка Алесь Юр’евіч
БЕЛАРУСКІ ФАЛЬКЛОР
Дызайн вокладкі А. Сычоў Вёрстка Зм. Колас
Падпісана да друку 02.10.2017. Фармат 60x84 ‘/І6Папера афсетная. Друк лічбавы.
Ул.-выд. арк. 17,29. Ум. друк. арк. 9,30. Наклад 300 асобнікаў. Заказ № 36.
Выдавец і паліграфічнае выкананне індывідуальны прадпрымальнік Зміцер Колас. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў № 1/291 ад 17.04.2014. Пр. Незалежнасці, 105-14, 220023, Мінск.

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.