• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міфалогія. Духоўныя вершы

    Міфалогія. Духоўныя вершы


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 471с.
    Мінск 2003
    274.55 МБ
    Абапіраючыся на цесную сувязь з дынамічнымі і рухомымі элементамі народнай свядомасці, рэлігія аказвае істоТны ўплыў на грамадскі настрой і думку шырокіх слаёў насельніцтва, якія нярэдка «судзяць» аб учынках чалавека з пазіцыі рэлігійных узораў. Шчырасць і чалавечнасць аб’ядноўвае шматлікія духоўныя вершы, што прысвечаны рэлігійнаму маральнаму ідэалу — Ісусу Хрысту. Пастаянны эпітэт — «Цар Нябесны» — падкрэслівае месцазнаходжанне ісуса на небе, у царстве дабра: невыпадкова і ў беларускіх, і ў рускіх варыянтах духоўных вершаў няшмат гаворыцца пра ўчынкі Збавіцеля на зямлі. У вуснапаэтычных творах падкрэсліваецца перш за ўсё боская прырода Хрыста, яго чалавечая сутнасць праяўляецца галоў
    425
    ным чынам у нешматлікіх згадваннях пра тыя пакуты, якія прыняў Ісус, пачынаючы з узросту немаўляці і да распяцця на Галгофе.
    Выканаўцам духоўных вершаў было ўласціва канкрэтнае асабістае веравызнанне боскай магутнасці Хрыста на зямлі, якая звязана ў народным уяўленні не толькі з месіянствам, але і са звышнатуральнай, касмаганічнай сутнасцю, што знайшло найбольш яркае выражэнне ў «Галубінай кнізе»:
    Ютрія збрн от рнзы Божай — Самогб Хрнста, царя небесного. Бялый дзень — похождзень Божій — Самого Хрнста. царя небеснаго. Красное сбнца от ліша Божа — Самого Хрнста. царя небеснаго. Буйнын вятры co устов Божнх — Самого Хряста, царя небеснаго. Дробнын дожжн з воблаков Божнх. Самого Хрнста, царя небеснаго. Цемная ночь от посцелм Божай — Самого Хрнста, царя небеснаго. Злат ясён месяц от грудзей Божнх — Самого Хрпста. царя небеснаго...1
    У даным урыўку з «Галубінай кнігі» мы назіраем своеасаблівую інтэрпрэтацыю богачалавечай сутнасці Ісуса Хрыста. Больш за тое, прыведзеныя радкі з’яўляюцца сведчаннем таго, што народная хрысталогія прыцягваецца да монафізіцтва, прызнання адзінай, перш за ўсё боскай прыроды Ісуса, які прадстаўлены як Цар грозны, ІДар нялітасцівы. што не ведае ласкі (адзіным выключэннем, як адзначалася вышэй, з’яўляюцца калікі перахожыя. бадзяжніцтва якіх асветлена Яго вол'яй):
    Н вы мос волп не творнлн.
    11 за хрсст. молнтвы не стоялн, Сабе царствія небеснаго ня ўготовалн. Уготовляно вам ёсь пекло неўгаснмое, 11 ўсё вам. душн прсгряшнэя.
    Усё вам, душп проклятэя, Усё тэя пропасьцн землянэя! Я й сам за вас мўку прнннмав. 14 з рук н з ног кров пролнвав. — Усё вашай душн радзн спасэнія...2
    Пакуты Хрыста на Галгофе перадаюцца галоўным чынам з дапамогай аповяду пра перажыванні Яго маці («Сон Багаро
    1 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вмтебск. 1891. Вып. 5. С. 287 288.
    2 Тамсама. С. 389—390.
    426
    дзіцы»), Уваскрэсенне прадстаўляецца як самая вялікая радасць для простых людзей, таму што ў гэтым урачыстым акце заключаны залог будучага вечнага шчасця праведных душ.
    Сама тэма распяцця ў духоўных вершах падаецца паасобаму і ў народнай свядомасці звязана не столькі з ідэяй збавення, колькі ўваскрэсення і ўзнясення; прычым нярэдка ў духоўных вершах уваскрэсенне прыраўноўваецца да ўзнясення на неба ў велічы і славе. Тым самым у чарговы раз сцвярджаецца перавага духоўнага над цялесным, якая даходзіць да прызнання нязначнасці апошняга.
    Асаблівым стрыманым лірызмам і цнатлівасцю надзелены духоўныя вершы пра Багародзіцу, якая ў народным уяўленні не толькі падаравала свету Хрыста, але і сама ахрысціла немаўля ў водах Іардана:
    ...А в пелены яго спеленала, Шалковым поясом сповнвала, На реце Іордане яго крестнла, На золотом на прнстоле сположнла.3
    У «Сне Багародзіцы» Хрыстос, звяртаючыся да Дзевы Марыі з самымі пяшчотнымі і чуллівымі словамі, быццам спрабуе падрыхтаваць маці да тых выпрабаванняў і нягод, якія выпадуць на Яе долю ў сувязі з зямнымі пакутамі Збавіцеля:
    Ах маць моя Пресвятая. Первочудная дзева Богородзпца! Box, іі знай. маць моя матушка: Box, чы то быць мне пойманному. Box, чы быць то мне, замучонному, П быць, матушка, сокрыжонному...4
    Апынуўшыся перад крыжам, Багародзіца не стрымлівае сваёй роспачы. Скруха Маці выражаецца ў народных эпічных рысах, хаця ў Яе звароце да Хрыста перш за ўсё гучаць чалавечыя пачуцці і нават жыццёвыя клопаты:
    А сынку. мой сынку. царь нябесный, Чадо мое возлюблённое!
    Занявпнно, моіі сынку. помпраеш, Ды нявпнную муку прнніімаеш, М с кмм мяне дзнву покндаеш.
    Ды кому свой надзор заставляеш?5
    3 Шейн П. В. Матерпалы для нзучення быта н языка русского населення СевероЗападного края. СПб, 1893. Т. 2. С. 613.
    4 Тамсама. С. 617.
    5 Романов Е. Р. Белорусскнй сборнмк. Вып. 5. С. 246.
    427
    У адказ Ісус тлумачыць Дзеве Марыі сапраўдны сэнс сваёй смерці на крыжы:
    Ды ня мевшп, не прннявшн мне мукн. —
    Ня быць ннкому святому;
    He разлнвшн мне крывн, —
    Ня быць ннкому спасёному.
    Праведным дарую я царство нябесное, А грешным на вешную муку.6
    Суцяшэнні Збавіцеля заснаваны на хрысталагічных матывах, якія прызначаны разагнаць рэлігійныя сумненні: сваёй смерцю на крыжы Хрыстос вызваліў усіх людзей ад цяжкасці першароднага граху і зараз кожны чалавек адказвае толькі за ўчынкі, якія былі здзейснены ім самім у зямным жыцці. У заключных радках «Сну Багародзіцы» Збавіцель не толькі адкрывае Ісціну смерці на крыжы, але і прарочыць пра Яе будучае праслаўленне:
    А будуць к табе людзн прнходзнцн.
    Зямные поклоны уклоняцн.
    Тонкія платы засцнлацн,
    Н горячія слезы вылнвацн,
    Н Тябе. мацн Марія, прославляцм.
    А мяне, Езуса Хрнста, узвелпчацн.7
    У народным уяўленні боская дасканаласць для зямнога чалавека недасягальная. Максімальна магчымае набліжэнне да гэтай дасканаласці ўяўляюць сабой святыя велікамучанікі, якія цалкам прысвяцілі сябе служэнню Збавіцелю. Гераізацыяй подзвігу ў імя вышэйшых ідэалаў прасякнуты духоўныя вершы, прысвечаныя Ягорыю Храбраму; адзін з найбольш любімых фальклорных герояў надзяляецца рысамі быліннагаперсанажа, увасабляючы самаадданасць і непарушнасць у барацьбе з сіламі зла і цемры.
    Па сутнасці, у вобразе Георгія Пераможцы (як і ў вобразе Фёдара Ціраніна) прадстаўлены народны ідэал хрысціянскага асілка, які, згодна з асобным варыянтам духоўнага верша, з дапамогай цудадзейнай сілы Слова Божага дабіваецца перамогі над ворагамі — іншаверцамі і прыроднымі стыхіямі: сем застаў з лютымі звярамі, «Страхцірптушкай» (ад слова «страх») і іншымі пачварамі прамінуў Ягорый Храбры па дарозе да цара Дзям’янішча («Кннгу вангалію (Евангелле. — А. М.) ўсё чн
    6 Романов Е. Ф. Белорусскнй сборннк. Вып. 5. С. 246.
    7 Шеіін П. В. Матерналы... Т. 2. С. 623.
    428
    таючн, // Веру славную утверждаючн, // Свонм войстрым копьем прегражаючн...»8).
    У некаторых варыянтах беларускага духоўнага верша пра выратаванне Ягорыем Храбрым царскай дачкі пераможцы змея прапаноўваецца ў падарунак паўцарства, але асілак просіць толькі паставіць у гонар подзвігу царкву9.
    Разам з тым у фальклорных творах святыя велікамучанікі, акрамя хрысціянскіх якасцей, надзяляюцца рысамі характару, якія супярэчаць рэлігійным дабрачыннасцям. У першую чаргу гэта адносіцца да праяў помсты, якую абрушваюць героіабаронцы на ворагаўіншаверцаў. Вось як апісваецца расправа Ягорыя Храбрага над Дзям’янішчам:
    ... Разбнв ему камяньпалату,
    Зняв ему головў сы могушнх плеч,
    Проломпв яму два левых рабра,
    Разолнв яму кров горучую,
    Решнв яго веру бесюрменскую,
    Утвярднв свою веру крестіяньскую...10
    Характэрна, што і Фёдар Ціранін «порубнв смлу ўсю няверныю // Жадовськыю, ўсю смярдовськыю»11, праліў так многа крыві, што ледзь сам не патануў у ёй. Той жа Фёдар Ціранін разглядае Евангелле ў якасці такой жа грознай зброі ў барацьбе з нявернымі, як і меч. Збіраючыся ў ваенны паход, народны заступнік просіць у бацькі:
    Бацюшка Косьцянцян, царь Самуйлывмч!
    Дайця ж мнс своё благословенія, Орудзію ўсю военныю!
    Дайця мне добрыю лошыдзь,
    Усё й няежджыныю!
    Дайця мнс кнігу — вангалію.
    Ўсё й нячітыныю.
    Булатный меч нездзержаный.
    Вострое копьё немаханое —
    Пойду ж я процн царя. усё й Юдзейскаго.12
    У духоўных вершах усходніх славян пра святых велікамучанікаў і падзвіжнікаў у экспрэсіўнай манеры выражаецца ўся
    * Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 5. С. 305—307.
    9 Лапацін Г. 1. Святы Георгій у песнях, духоўных вершах, замовах і звычаях (па матэрыялах этнаграфічных экспедыцый Веткаўскага музея народнай творчасці) // Голас Веткаўшчыны. 1998. 30 крас. С. 2.
    10 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 5. С. 307.
    11 Тамсама. С. 317.
    12 Тамсама.
    429
    разнастайнасць чалавечых пачуццяў: ад пакоры да лютай нянавісці. Пры гэтым індывідуальнасць асноўных персанажаў абмяжоўваецца яе аднясеннем да адной з дзвюх катэгорый — дабра і зла. Маральнасць часта атаясамліваецца з дабром, а зло разглядаецца як агульнае паняцце ў адносінах да ўсіх немаральных з’яў (за выключэннем жорсткай помсты па рэлігійных матывах).
    У беларускіх духоўных вершах, у параўнанні з рускімі, назіраецца змяшчэнне акцэнтаў з пачуццяў нецярпімасці да іншаверцаў да якасцей пакоры як асновы ўсякага хрысціянскага подзвігу. У традыцыйных вуснапаэтычных творах пакора ёсць доўгацярпенне і часам нават паважлівыя адносіны да тых, хто замахваецца на свабоду і асабістую годнасць чалавека. Ідэйнамастацкі напрамак духоўных вершаў — несумненнае пацвярджэнне таго факта, што адно з галоўных месцаў у сістэме каштоўнасней беларусаў займае іх талерантнасць, здольнасць прыстасоўвацца і мірыцца з няшчасцямі і нягодамі: невыпадкова любімым персанажам фальклорных твораў беларускага народа на рэлігійныя тэмы з’яўляецца бедны Лазар.
    Прынцып «непраціўлення злу», які прапаведаваў Лазар, узгадняецца не толькі з асноўнымі хрысціянскімі догматамі, але і з важнейшай ідэяй «негвалтоўнага супраціўлення». Згодна з індабудысцкім светаразуменнем, ідэя «негвалтоўнага супраціўлення» зыходзіць з абавязку кожнага чалавека перад Сусветам, перад «сусветным законам»: чалавек на працягу свайго жыцця павінен зрабіць усё магчымае, каб сваім намерам, словам ці дзеяннем «не нашкодзіць», таму што любая злая задума ці неаснярожнае слова могуць парушыць гармонію свету, выклікаць смерць кагонебудзь і нават стыхійнае бедства. Веруючаму індусу ці будысту, як і праваслаўнаму (хаця і па іншых рэлігійных асновах), лягчэй «падставійь левую шчаку» ў адказ на ўдар па правай і нават прыняць гвалтоўную смерць, паколькі, страціўшы жыццё, ён набывае такім чынам непамерна большае: захоўвае чысціню сваёй кармы, што спрыяльна адаб’ецца на наступным перараджэнні.