• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міфалогія. Духоўныя вершы

    Міфалогія. Духоўныя вершы


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 471с.
    Мінск 2003
    274.55 МБ
    Канешне, прынцып «непраціўлення злу», які прапаведуецца ў многіх фальклорных творах, не зыходзіць ад нежадання нашкодзіць «сусветнаму закону» гвалтоўнымі дзеяннямі, а вынікае з асаблівасцей беларускага этнічнага вобраза з яго надзеяй на лепшае будучае, надзеяй на тое, што ў перспектыве ўсё наладзіцца. Гэта сутнасная характарыстыка напоўнена пэўным канфармізмам, высокай адаптаванасцю да абставін: у гэтай сувязі можна зноўтакі прывесці да прыкладу вобраз Лазара, які звяртаецца да Госпада Бога з мальбойпросьбай:
    430
    Выслушай. Господзп, молптву мою, Убогаго Лазаря. неправедную.
    Создай жа мне, Господзн, вмярёць поскорей.
    Уже жь моя душннька нажнлася.
    Холоду н голоду нацярпелася, й злаго ряцснья наслышалася, От свосго брата от богатаго.13
    Аднак калі не ў рэлігійных высновах, то ў маральных матывацыях увасобленая ў вобразе Лазара пазіцыя суадносіцца з індабудыйскімі ўстаноўкамі: ёсць надзея, што бачанне свядома гатовых да смерці людзей, якія не супраціўляюцца, хаця б крыху кране сэрца злога чалавека, разбудзіць у ім добрыя пачуцці. Гэта будзе азначаць памнажэнне ў свеце дабра, што і з’яўляецца рэалізацыяй «Божага промыслу» (згодна з хрысціянскімі законамі) ці галоўным «загадам Неба» (згодна з індабудыйскімі ўяўленнямі).
    Дабрыня, міласэрнасць, гуманнасць таксама немалаважныя ў іерархіі жыццёвых каштоўнасцей беларусаў. Калі ў «Галубінай кнізе» перш за ўсё закранаюцца праблемы пазнавальнасці свету, асноў светабудовы, то ў астатніх унутрыжанравых разнавіднасцях духоўных вершаў касмалогія саступае месца праблемам каштоўнаснага парадку. У самабытных вуснапаэтычных творах на рэлігійныя тэмы размова ідзе перш за ўсё пра праведны лад жыцця, які вядзе да шчасця асобнага чалавека, сям’і, грамадства. 3 гэтага вынікае арыентацыя духоўных вершаў на каштоўнасці справядлівасці, сумленнасці, альтруізму, шырыні душы, доўгацярплівасці, аптымізму, пошук абсалютнай ісціны.
    Кожны чалавек мае права рашуча змяніць свой шлях, аднак грэшнік не можа на любой ступені свайго падзення пакаяцца і адразу ж стаць праведным. Усе псіхалагічныя станы, якімі надзяляюцца персанажы духоўных вершаў, — гэта толькі знешняе напластаванне на аснову ўнутранай сутнасці чалавека — добрай ці злой, якая вызначаецца рашэннем самога чалавека пайсці па таму ці іншаму шляху. I тут многае залежыць ад прыняцця ці непрыняййя рэлігійнага ідэалу, ад выбранай жыццёвай пазіцыі ў адпаведнасці са светапогляднымі паняццямі сэнсу жыцця і шчасця.
    Такое выяўленне заснавана на рэлігійных поглядах, згодна з якімі чалавек валодае свабодай волі, свабодай выбару паміж дабром і злом. Адлюстраваную ў духоўных вершах мараль
    13 Шсйн П. В. Матерналы... Т. 2. С. 579.
    431
    можна вызначьшь як спосаб асэнсавання рэчаіснасці ў рамках супрацьлегласці дабра і зла: абраўшы дабро, герой фальклорных твораў паслядоўна ідзе па шляху праведнасці і можа дасягнуць святасці, абраўшы зло — ісці па шляху грахоўнасці.
    Дабрачыннасці чалавека пастаянна асацыіруюцца ў народнай свядомасці з аскетызмам, пад якім у сваю чаргу разумеецца не толькі доўгая і ўпартая праца ў духоўным удасканальванні, але і праца фізічная:
    Як пошов Ляксей у турецкую землю, У турецкую зямлю — Русалнм град. Да молнвся Ляксей, ён трудзпвся.
    Сы нйзянькнмн уклонамн,
    Сы горучнмн сы слезамн, Ды ўсё по пушах. ўсё по кельнях. Ўсё по нншсцкнх богодзельнях.14
    Адлюстраванне жыццёвых цяжкасцей галоўнага героя духоўнага верша пра Аляксея, чалавека Божага, суадносіцца з маладаследаванай у фалькларыстыцы тэмай адарванасці чалавека ад зямных і родавых каранёў (гэта тэма актуальная і для многіх беларускіх сацыяльнабытавых песень — рэкруцкіх, салдацкіх, чумацкіх і г. д.).
    Адрачэнне Аляксея прадстаўляецца самым цяжкім, таму што гэта ёсць адрачэнне назаўсёды ад самых блізкіх людзей: ад бацькі з маці, ад жонкі, ад свайго знатнага роду.
    Смяротнае ложа Аляксея з’яўляецца часткай малітоўнага вобраза аскета. Вакол нябожчыкаправедніка збіраецца ўся знаць Рыма, родныя і блізкія. У адпаведнасці з распаўсюджаным матывам духоўных вершаў усе, хто прыйшлі, становяцца сведкамі цудадзейнай сілы мошчаў:
    От мошей было много нсцаленьня: Слепым давав Господзн провозренія. Нямым давав Господзн промовленіе, Глухнм давав Господзн прослушеніе. Бязрукім давав Господзн рукн, Бязногпм давав Господзн ногн, — Н ўсякой скорбн й болезнн было нсцаленьня От Ляксея, свет Божія человека...15
    Вуснапаэтычны твор пра Аляксея заканчваецца славеснай формулай з пажаданнем, блізкім па зместу да канцоўкі народнай казкі:
    14 Романов Е. Р. Белорусскмй сборннк. Вып. 5. С. 358.
    15 Тамсама. С. 370.
    432
    М злат вянец Аляксею — Божіяму человеку!
    А хто слухав — на доброс здоровьс.16
    У духоўных вершах заўсёды моцнымі да празмернасці паказваюцца псіхічныя станы і душэўныя страсці персанажаў. У сваіх дзеяннях і ўчынках галоўныя героі ніколі не спыняюцца на палове шляху, матывацыя іх паводзін, як правіла, даведзена да найбольш рэзкага выражэння. Эпічная традыцыя не накіравана на псіхалагізм аповяду, дакладнае адлюстраванне псіхічных станаў асобнага чалавека: пачуцці быццам бы субліміраваны ў дзеянні людзей і адначасова «апушчаны» ў эмоцыі і пачуцці самога калектыўнага аўтара вуснапаэтычных твораў. Менавіта гэтыя «аўтарскія» псіхалагічныя станы пастаянна выражаны і надаюць павышаную экспрэсіўнасць эпічнаму аповяду.
    Аналіз вялікай багаслоўскай літаратуры дазваляе патлумачыць некаторыя сутнасныя характарыстыкі ідэйнамастацкага зместу духоўных вершаў. У сачыненнях Рыгора Сінаіта і Рыгора Паламы прадстаўлена шматузроўневая сістэма ўзыходжання духа да боства, вучэнне пра саманазіранне, мэта якога — маральнае ўдасканаленне: паглыбляючыся ў сябе, чалавек павінен быў перамагчы свае страсці і адмовіцца ад усяго зямнога. У працах знакамітых багасловаў аскетычны стан сузірання і самапаглыблення накіроўваўся перш за ўсё на разгляд асобных псіхалагічных пачуццяў і эмоцый.
    Разглядаючы даную асаблівасць багаслоўскай літаратуры, Дз. С. Ліхачоў робіць прынцыпова важную выснову: «Істотна, што гэтыя трактаты не ўспрымаюць чалавечую псіхалогію як цэлае, не ведаюць паняцця характару. Яны пішуць пра асобныя псіхалагічныя станы, пачуцці і страсці, але не пра іх носьбітаў. Пачуцці, страсці жывуць быццам бы самастойным жыццём, здольныя да самаразвіцця»17.
    У сувязі з гэтым паказальна і тое, што вялікі багаслоў Ніл Сорскі, даючы характарыстыкі асобных чалавечых страсцей, разглядае іх аўтаномна ад іх носьбіта — чалавека. Ён вылучыў пяць перыядаў развіцця страсці: «прылог», «злучэнне», «складванне», «паланенне» і ўласна «страсць»1х.
    Калі ў беларускім абрадавым фальклоры душа часта ўспрымаецца як нешта безадноснае да пэўнай асобы і атаясамлі
    16 Романов Е Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 5. С. 370.
    17 Лнхачев Д. С. Нзображсннс людей в жнтнйной лнтературе конца XIV — XV века // Труды отдела древнерусской лмтературы Ннстнтута русской лптсратуры (Пушкннскмй Дом) AH СССР. М.; Л., 1956. Т. XII. С. 109.
    111 БоровкаМайкова М. С. Ннла Сорского предання н устав. СПб.; 1912. С. 16.
    433
    ваецца з дыханнем, матыльком, птушкай, то ў духоўных Bepmax, як і ў багаслоўскай традыцыі, душа супрацьпастаўляецца целу і звязваецца з догматам пра нікчэмнасць цела — галоўная мэта чалавечага жыцця заключана ў выратаванні душы. 3 гэтым звязана ідэя хуткаплыннасці зямнога існавання і яго непараўнальнасці з вечнымі дабротамі на Небе. У гэтым жа сэнсе вядомае хрысціянскае выслоўе «душа — гэта тое, што ў чалавека баліць, калі ўсё цела здаровае» для выканаўцаў і слухачоў духоўных вершаў з’яўляецца бясспрэчнай ісцінай, для якой не патрабуюцца ніякія доказы розуму.
    Вельмі разнастайныя стылёва, заснаваныя на праваслаўнай традьшыі, духоўныя вершы аднолькавыя ў сістэме каштоўнасных арыентацый. Хрысціянства сфарміравала звернутыя да сумленнасці чалавека маральныя запаветы не ў забаронным (што не трэба рабіць), а ў станоўчым плане. Напоўненыя ідэямі праваслаўя, вершаваныя творы канцэнтруюць пачуцці слухачоў на тым, што дастойна любові, узвышана і прыгожа.
    Хрысціянскі маральны імператыў распаўсюджваецца не толькі на тэматычныя, ідэйнамастацкія, але і стылістычныя ўласцівасці духоўных вершаў. Знаменныя спевы як мелодыкаінтанацыйная аснова духоўных вершаў дазвалялі перадаць шырокі спектр чалавечых настрояў: ад пяшчотнасці і сузіральнасці да непрыняцця і рашучага пратэсту, ад радасці і весялосці да асуджэння і гневу. Пад уплывам мастацкіх твораў выканаўцы і слухачы інакш успрымалі рэчаіснасць і адшуквалі ў жыцці тыя колеры і вобразы, якія прыцягвалі іх у рэлігіі і мастацтве.
    Хрысціянская традыцыя з яе гуманістычнымі ўяўленнямі пра чалавечую індывідуальнасць, канцэпцыяй маралі і разуменнем чалавечага розуму як створанага па вобразу і падабенству боскаму ўзмацняла антрапацэнтрычны характар духоўнай культуры.
    Праваслаўе ўбірала ў сябе элементы старажытнарускага і беларускага народнага побыту і напластоўвалася сваімі абрадамі на гаспадарчы ўжытак. У сваю чаргу народ пасвойму перапрацоўваў каноны праваслаўя, набліжаючы іх да хрысціянскіх вераванняў.
    Духоўныя вершы — адначасова параджэнне і народнай мастацкай культуры, і своеасаблівага светапогляду нашых продкаў: пры сістэмным аналізе гэтых вуснапаэтычных твораў можна знайсці спцыфікацыю праяў ментальнасці беларускага народа і ўвогуле ўсходніх славян.
    У духоўных вершах прысутнічае «празаходняя» ідэя аднаразовасці і аднанакіраванасці сусветнага гісторыкакультурна
    434
    га працэсу, якая падкрэслівае цэнтральную свяшчэнную ролю з’яўлення Збавіцеля. Разам з тым ментальныя ўстаноўкі калектыўнага творцы, якія захаваліся ў духоўных вершах, у асноўным адпавядаюць усходняму тыпу. Так, у вуснапаэтычных творах на рэлігійныя тэмы яскрава паказана, што разам з тленным, зямным светам існуе свет іншы, нябесны, «боскі» і вечны, дзе ўладараць мір і парадак. Адлюстраванні раю ў духоўных вершах мала канкрэтызаваныя, яго асноўнай характарыстыкай з’яўляюцца не асалоды, якія адчуваюць праведныя душы, a спакой і прымірэнне — тое, чаго не хапала добрым людзям на грэшнай зямлі.
    Менавіта страта душэўнага спакою гняце Адама, якога выганяюць з раю. У сваёй пранікнёнай прамове ён звяртаецца да Збавіцеля:
    Ах, Спасе мой, Спасе. Спасс ммлосьцнвый! Змнлуйся надо мною. Сограшіў прад Тобою! Бо ўжошь я не бачу Месяца ясного Сонца прікрасного. Бо ужошь я не чую Ангельскаго гласу, Хнрувнмскаго сцнху!1’