Міфалогія. Духоўныя вершы
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 471с.
Мінск 2003
27 Полесскнй этнолннгвнстнческнй сборннк: Матерналы п нсследова
нпя//Рсдкол.: Н. Н. Толстой (отв. ред.) н др. М., 1983.
м Морозов A. В. Белорусскне духовные стнхн в контсксте взанмодействня культур европейскнх народов // Беларусь н Европа: взаммодействне культур (нсторня, урокн. опыт. современность): Матср. междунар. науч.практ. конф.
30 ноября — 1 декабря 2000 г. Внтсбск, 2000. С. 57—60.
СУВЯЗЬ ДУХОЎНЫХ ВЕРШАЎ 3 КАНТАМІ I ПСАЛМАМІ
У духоўнай культуры беларускага народа бытуюць вуснапаэтычныя творы на хрысціянскія тэмы, якія звязаны з заходняй традыцыяй як па стылістычных уласцівасцях, так і па закладзеных у іх ментальных устаноўках. Беларускія канты і псалмы з’яўляюцца сведчаннем узмацнення працэсу інтэрнацыяналізацыі духоўнай культуры Беларусі эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, паколькі нясуць на сабе элементы пазацаркоўнай песеннай культуры, уласцівыя гусіцкім гімнам, лютэранскім і кальвінісцкім харалам.
Сярод уніятаў і католікаў была шырока распаўсюджана, у прыватнасці, песня «О мой Божу, веру Табе...», якая ў зборніку П. В. Шэйна мае назву «Касцельная песня беларускага народа»1.
Гэты вершаваны твор заснаваны на пастаянных паэтычных зваротах да нябесных сіл, без якіх немагчыма як жыццядзейнасць чалавека на зямлі, так і ўваскрашэнне з мёртвых. У свеце існуе іерархія каштоўнасцей, якая ў сваю чаргу мае сэнс толькі пры адсыланні да вышэйшай каштоўнасці, што пераўзыходзіць усё існае. Пан Бог — само быццё, вышэй за Яго немагчыма ўявіць, да Яго, валодаючага сілай надзяляць існаваннем і вяршыць лёсы людскія, звернуты надзеі і спадзяванні вернікаў:
О, Спаснтелю — наш Пане!
Едынэ наше кохане,
Рукн іі ногп Твэ цалуем, За грахй свое жалуем — Цалуемы Твое раны, Спаснтелю наш коханы!2
Шейн П. В. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення СевероЗападного края. СПб., 1893. Т. 2. С. 635—636.
2 Тамсама. С. 636.
15 Зак. 46
441
Далей ідуць паэтычныя звароты да Дзевы Марыі і святых: «Усе святыя гляньця з неба, // Ваша ласка нам патрэба»3.
Аўтарская думка факусіруецца на тым, што сілы нябесныя могуць аказаць дапамогу чалавеку ў яго штодзённых справах ужо тут, на зямлі; такім чынам аўтар выступае за «паляпшэнне» жыйця чалавека.
Канец вуснапаэтычнага твора аформлены, як і малітоўныя звароты:
Хвала Богу праўдзнвэму, В Троііцы Святой ёдынэму;
Хвала Ойцў н Сыновн —
Хвала Святому Духовн. Амннь 4
У «Касцельнай песні беларускага народа» мы назіраем характэрную асаблівасць канта з пункту гледжання ўвасаблення ментальных установак: калі ў духоўным вершы аўтаматызмы думак, эмоцый і ўяўленняў вернікаў сканцэнтраваны на пошуку ісцінных шляхоў Выратавання ў лепшым, нябесным свеце, то ў кантавай культуры — на справах зямных, ад ваеннапалітычных да звычайных, побытавых. Разам з тым адлюстраваная ў кантавай культуры сістэма рэлігійных каштоўнасцей больш арганізавана па дагматычнаму ўзору і пазбаўлена язычніцкіх уяўленняў. Гэта абумоўлена ў першую чаргу тым, што многія беларускія канты і псалмы штучна ствараліся ва ўлонні каталіцкай і уніяцкай царквы, а многія з іх з яўляюцца перакладамі з лацінскай і польскай моў. 3 канца XVIII ст. неаднаразова друкаваліся зборнікі афіцыйна дазволеных песень на рэлігійныя тэмы, якім было наканавана замяніць распаўсюджаныя ў народзе вуснапаэтычныя творы. Тая ж «Касцельная песня беларускага народа» («О мой Божу, веру Табе...») неаднаразова выдавалася ў зборніках такога кшталту (першае згадванне маецца ў цыркуляры 1824 г. полацкага уніяцкага біскупа Мартусевіча).
Аднак шырока вядомая ў Цэнтральнай і Заходняй Еўропе вакальнахаравая песнягімн (кант) набывае ў Беларусі ярка выяўленыя нацыянальныя рысы дзякуючы бытаванню ў першую чаргу не ў гарадскім, а ў сялянскім асяроддзі і ўздзеянню з боку песеннай народнай творчасці.
Рэлігійныя ўяўленні сялянскіх мас знайшлі адлюстраванне ў шырока распаўсюджанай на Беларусі песні «Дзесяць боскіх
3 Шейн П. В. Матерналы... Т. 2. С. 636.
4 Тамсама.
442
прыказаньнёў»: дзеля выратавання душы ад вечнага праклёну трэба пераадолець спакушэнні зла, чаму і спрыяе выкананне дзесяці Божых запаведзей. Увасобленая ў запаведзях Вышэйшая Воля атрымлівае ў вуснапаэтычным творы своеасаблівую інтэрпрэтацыю, якая адрозніваецца ад ментальных установак беларускіх духоўных вершаў: ствараецца ўражанне, што крыніца зла існуе незалежна ад душы — чалавечага ўвасаблення Волі Бога. Вуснапаэтычны твор вучыць таму, што быць дабрадзейным — гэта перш за ўсё кантраляваць пажаданні цела.
Паказальная ў гэтым сэнсе песенная інтэрпрэтацыя «дзесятага Боскага загаду», які ўзыходзіць да біблейскай запаведзі «Палюбі бліжняга свайго, як самога сябе»:
Десятое: Бога любн,
Н блнжняго свого нн губн. Любм яго як сам сябя, Делай добря, даст Бог табе.'
У іншым варыянце:
Дзесятоя. — то для дому:
He дзелай обнжды нмкому;
Любм ўснх. як сам сябе.
Молнсь Богу. Бог дасьць табе.ь
Формула «Молпсь Богу, Бог дасьць табе» зноўтакі мае на ўвазе прытрымліванне да ўзораў быцця, арыентаванага на спажыванне, і прынцыпова адрозніваецца ад формулы, прадстаўленай у беларускім духоўным вершы: «Нам Бог даеть много, // Нам здаетца мало»7.
Аднак той жа верш мае шмат агульнага з уяўленнямі, закладзенымі ў духоўных вершах. Асабліва яскрава агульнасць выражана ў радках, прысвечаных немінучаму прыходу канца свету:
Послушійтя хрйстіяне!
Поселедняе время жнвем, Будем слсзы пролнватцы, Самн сябс прооннатцы *
Як і ў духоўных вершах, у многіх кантах прадстаўлены вобразы святыхвелікамучанікаў, з якіх трэба браць прыклад
5 НІейн П. В. Матерналы... Т. 2. С. 638.
6 Тамсама. С. 640.
7 Романов Е. Р. Белорусскмй сборннк. Вмтебск. 1891 Вып. 5. С. 380.
8 Шейн П. В. Матерйалы... Т. 2. С. 638.
15*
443
вернікам дзеля таго, каб наблізіцца да Ідэалу. Маралізатарскую місію нясуць беларускія канты пра святых Мікалая, Георгія (Ягорыя, Юрыя), Васілія. Параскеву Пятніцу, Паўла, Іллю.
Яшчэ большую сувязь з традыцыйнай вуснапаэтычнай культурай беларускага народа і яго яскравым увасабленнем — духоўнымі вершамі — адлюстроўваюць псалмы. Л. Ф. Касцюкавец заўважыла шматлікія факты пераходу духоўных вершаў у псалмы9. Адзін з характэрных прыкладаў — духоўны верш пра Алісахвіяцарэвіча, які ў зборніку Я. Р. Раманава прадстаўлены ў такім варыянце:
Расплакався младый юнош, Алнсахвій царевпч, Ён проснвся у пустыльнн, У прекрасной, весялыя: — Ох, матн моя, пустыльня, Пріукрасна, веселая!
Прнмн мяне, мать пустыльня, А заблудшага сына, Як н матерь свойго чада. Ўсё й на белыя рукн!10
Л. Ф. Касцюкавец паказвае, што гэты самабытны духоўны верш атрымаў рыфму, з аднагалоснага быў перапрацаваны ў трохгалосны (тыповая кантавая фактура), хаця і захаваў «у мелодыі характэрныя звароты — апяванне ладу, паступовы рух, зварот да аднаго і таго ж інтанацыйнага зерня, што ідуць ад знаменнага спявання, ад меладычнага складу духоўных вершаў»11. У якасці яскравага прыкладу прыводзіцца псалом з 3га выпуску «Калік перахожых» П. А. Бяссонава:
О прекрасная пустынн!
Прінмп мя в своей густынн, Яко матн свое чадо 11 верных сн овчат стадо.
В тнхость свою безмолвную, Палату лёса вольную!
Любнмая моя матн!
Всегда тебе хошу знатп, Усты, сердце целуючн.
В день н в нотн мнлуючн
9 КостюковецЛ. Ф. Кантовая культура в Белорусспп. Мн., 1975. С. 78—80.
10 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 7. Белорусскне народные мелодмм. Песнй сезонные, обрядовые, нгорные. танцы, духовные стйхй. Внльна. 1910. С. 42.
11 Костюковец Л. Ф. Кантовая культура... С. 11.
444
Над царскне все полаты:
Отнюд нх не хошу знатн...12
На думку Л. Ф. Касцюкавец, «прыкладамі духоўных вершаў, якія перайшлі ў псалмы, можна лічыць «Узыйдзі, паненка, на круту гору», «Ішоў Гасподзь дарогаю», «йшла паненка на круту гору», «йшлн трн паненкн Хрнста шукацн», «Как на Сннем море, на Снонской горе», «Шлн пастырн нз Ерусалнма», многія з якіх па зместу ідэнтычныя папярэднім духоўным вершам»13.
Праведзены намі параўнальны аналіз паказаў, што найбольшае падабенства з пункту гледжання закладзеных у тэкстах ментальных характарыстык выяўляюць тыя духоўныя вершы і псалмы, якія прысвечаны тэме Страшнага суда. Такім псалмам, як і духоўным вершам, уласціва асобая эмацыянальная напружанасць, якая праяўляецца з самых першых строф твораў. Вось, напрыклад, зачын псалма «Ужаснмся, человече»:
Ужасннся, человече,
Н слезнся свонм сердцем,
Что душею помрачнлся, Потерял себя ты ныне Во гресе свонх.
Отложн свон забавы
Н утехн сего міра.
He отдайся в рабство вечно.
He теряй своей свободы.14
Сапраўдная свабода магчыма толькі ў лепшым свеце, на нябёсах, у раі. На зямлі ж чалавека падпільноўвае мноства спакус, адна з якіх, згодна псалму «Ужасннся, человече»,. падпільноўвае пры ўзаемаадносінах з прадстаўніцамі жаночага полу. Гэтаму псалму ўласціва тырада ў духу патрыярхальных перасцярог:
He теряй твою ты совесть
От содружеств юных дев, Нанпаче берегнся, В разговорах с женскнм полом: He отдайся в плен.15
Адлюстраваная ў псалмах і духоўных вершах карціна Страшнага суда жахае і нясе яскравую маралізатарскую нагрузку:
12 Бессонов П. Калнкн перехожне. М., 1861. Вып. 3. С. 737.
13 Костюковец Л. Ф. Кантовая культура... С. 80.
14 Шейн П. В. Матерналы... Т. 2. С. 641.
15 Тамсама. С. 642.
445
В те днй солнце не даст света, М покрыет мрак вселенну, С неба звезды будут падать. А все людн вострепешут: «О беда несносная!» Побегуть йз сел, йз града, Все жйлнша опустеют, Но убежнш не обряшут, 14 к горам, холмам восклйкнут: «Упаднте вы на нас!»16
Калі ў духоўных вершах расплата за грахі надыходзіць адразу пасля смерці, то ў псалме — пасля Страшнага суда, апісанне якога прыводзіцца ў духу Адкрыцця Іаана Багаслова: «...Сотрясутся мрачны гробы, // В нмх лежашіе проснуться, // Спавшіе от века»17.
Далей прадстаўлены вядомы па духоўных вершах матыў вечнага падзелу на праведнікаў і грэшнікаў:
Тогда мертвые возстанут. Разлучаться на две частв: Скоро праведные людн Вознесугся в рай пресветлый, В царствіе Отца нх;
А для грешных нет отрады, Облнчатся перед всемв: Обнаженны, посрамленны, Н услышат глас прегрозный: «Отьнднте от Мене!»18
Кара, якая чакае грэшнікаў, здаецца яшчэ больш страшнай яд таго, што пекла ўвасабляецца ў выглядзе раз’юшанай істоты, якая з ненярплівасцю чакае сваіх ахвяр: