Міфалогія. Духоўныя вершы
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 471с.
Мінск 2003
Смотрнт ад на нйх свнрепый, Устрашает й зіяет, Он не может нх дождаться, Да скорей погубнт йх Вечно, без конца.19
Акрамя псалма «Ужасннся, человече», да шырока распаўсюджаных на Беларусі маралізатарскіх псалмоў адносяцца: «А вы, людн, хрнстнане», «Ныне, ныне я печален», «Прожнв я свой век не як человек», «Няма цяпернця во ўсём свецн правды», «Прошлн многне леты, як ветяр кругом свету»,
16 Шейн П. В. Матерйалы... Т. 2. С. 643.
17 Тамсама.
18 Тамсама.
19 Тамсама. С. 643—644.
446
«Прошлн все часы н годы», «По упадку человека грешного», «О rope мне, грешннку суту», «Чаловеча бедны, успомнм час паследнн», «Што я каму вмноват».
Разам з тым беларускія псалмы не носяць выключна характар духоўнамаралізатарскага ліраэпічнага канта і не выконваліся пераважна ў прафесійным і паўпрафесійным асяроддзі лірнікаў, калік перахожых і г. д. Спецыфікай беларускай вуснапаэтычнай творчасці з’яўляецца выкананне псалмоў у час стаўбавога вясельнага абраду (так званыя «стаўбавыя песні»), а таксама на Каляды і ў валачобныя дні. Паэтыка і мелодыка стаўбавых песень несна ўзаемазвязаны з ліраэпічнай традыцыяй духоўных вершаў. Для ранніх стаўбавых песень былі ўласцівыя аднарадковасць, адсутнасць аформленай страфы, рыфма. Акцэнціроўка ў ранніх узорах стаўбавых песень, як і ў песеннай эпіцы на рэлігійныя тэмы, ажыццяўлялася двойчы — на трэці склад ад пачатку і на трэці склад ад канца. Больш познія стаўбавыя песні набываюць форму псалмоў: вершы скарачаюцца па аб’ёме, атрымліваюць рыфмоўку (пераважна сумежную). Як паказвае аналіз пазнейшых стаўбавых песень, прадстаўленых у зборніку П. В. Шэйна20, ім уласціва сілабічнае (калінікалі сілабатанічнае) вершаванне. .
Псалмыкалядкі, што выконваліся падчас Раства, былі паўсюдна распаўсюджаны на Беларусі, і нават у савецкі час бытавалі ў народзе такія калядныя песні, як, напрыклад, «Святы вечар, свят!», «У небе ўсё анёлы купна лікуйце», «Днесь Хрыстос нарадзіўся» і інш. Агульны эмацыянальны фон гэтых твораў — радасць з нагоды з’яўлення Збавіцеля на зямлі. Аднак пачуццё радасці ў беларускай вуснапаэтычнай культуры суседнічае са скрухай і плачам: так, з калядкамі звязаны псалмы, створаныя на аснове евангельскага падання пра збіенне і ўмярцвенне Ірадам немаўлят («Вмде Бог, внде Творец», «Когда Йнсус Хрнстос народмлся», «Велнк плач н рыданне», «Посмотрн ж ты, человече, что ся теперь деет»), Найбольш трагічнымі з псалмоў пра зямное жыццё Ісуса з’яўляюцца творы, якія апавядаюць пра пакуты Дзевы Марыі, яе несуцяшальнае гора ў сувязі са смерцю Сына на крыжы («Уже тя лпшаются, сладко чадо», «Жалостно Паненка плакала», «Нас деля распятаго Марна рыдаше»).
Духоўныя вершы, канты і псалмы сталі неад’емнай часткай масавых прадстаўленняў беларускага батлеечнага тэатра, у якіх адлюстроўваліся ўласцівыя сялянскай масе погляды на
20 Шейн П. В. Матерналы... СПб., 1890. Т. 1. Ч. 2. С. 392.
447
стварэнне свету, выгнанне з раю Адама і Евы, учынкі Хрыста, Дзевы Марыі і святых. Розныя вуснапаэтычныя творы на рэлігійныя тэмы, якія выконваліся ў час прадстаўленняў беларускага народнага тэатра, з’яўляюцца пацверджаннем навуковага факта: псалмы і канты, будучы больш познімі творамі, што калінікалі ўзнікалі і на кніжнай прафесійнай аснове, часам капіруюць функцыянальныя і ідэйнамастацкія характарыстыкі, уласцівыя фальклорным жанрам, у першую чаргу духоўным вершам, напрыклад, плачу Адама (канту) як неад’емнай частцы батлейкі пра першачалавекаў уласцівы тыя ж сэнсавыя дамінанты, што і многім варыянтам адпаведнага духоўнага верша (Адам знаходзіцца ўжо паза раем; галоўны аб’ект абвінавачвання — Ева і г. д.):
Вопль бысть прсдпвный о предрайской стране.
Плакался Адам, пз рая нзгнанный... Ой раю ж мой, раю, слнчная кранна! Ой бедная ж моя без тебя годнна!
Ой жена моя. что ж ты мне сделала? Ты мя властного нз рая пзгнала.21
Такім чынам, беларускія духоўныя вершы маюць цесныя творчыя ўзаемасувязі з больш познімі па паходжанні кантамі і псалмамі на розных узроўнях — функцыянальным, ментальным, аксіялагічным (каштоўнасным), стылістычным.
21 Дембовецкнй A. С. Опыт опнсання Могнлевской губерннм. МогнлевнаДнепре, 1882. С. 624.
СТЫЛІСТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ БЕЛАРУСКІХ ДУХОЎНЫХ ВЕРШАЎ
Эстэтычнае адзінства адлюстраванага свету, мастацкага маўлення і кампазіцыі духоўных вершаў падпарадкавана асноўнай мэце пераказу «звычайнай веры» — рэлігійных ідэй і каштоўнасцей праз прызму народнай свядомасці.
Адлюстраваныя светы вар’іруюцца ў залежнасці ад жанравых разнавіднасцей духоўных вершаў і могуць у большай ці меншай ступені быць падобнымі на свет рэальны. Нават у «Галубінай кнізе» ў адказах на пытанні пра першынство ці старшынство розных прадметаў ці з’яў «свету рэчыўнага» можна заўважыць геаграфічную прымеркаванасць да месцаў, звязаных з зямным жыццём Ісуса Хрыста: наяўнасць палесцінскіх успамінаў дае магчымасць лічыць другую частку «Галубінай кнігі» адгалоссем бадзяжнага жыцця калікаў і ўмоўным даведнікам па святых месцах.
Іерусалім і Міжземнаморскі рэгіён часоў ранняга хрысціянства з’яўляюцца тэрытарыяльначасавым цэнтрам духоўных вершаў. Эпічныя і ліраэпічныя творы на рэлігійныя тэмы апавядаюць як пра першапачаткі чалавецтва і яго айцоў («Плач Адама»), так і пра канец свету (вершы пра Страшны суд).
Вызначаючы час дзеяння духоўных вершаў як умоўны, неабходна падкрэсліць, што ён успрымаўся слухачамі як час, што сапраўды існуе: героі надзяляюцца шырока вядомымі ў сялянскім асяроддзі імёнамі, з многімі з якіх людзі былі знаёмыя зрокава (па іконах); дзеянне духоўных вершаў адбываецца ў рэальна існуючых гарадах і мястэчках. Больш за тое, у беларускіх вуснапаэтычных творах яскрава праглядаецца перамяшчэнне месца дзеяння да Кіеўскай Русі, да часу праўлення князя Уладзіміра: там здзяйсняюць подзвігі Ягорый Храбры і Дзмітрый Салунскі, адбываецца драма Барыса і Глеба, ды і «Галубіная кніга» выпадае «с под Кіява, с под Чарннгова»1.
1 Романов Е. Р. Бслорусскнй сборннк. Внтебск, 1891. Вып. 5. С. 299.
І5а Зак. 46
449
Час некаторых духоўных вершаў мае важную асаблівасць у параўнанні з іншымі жанрамі фальклорных твораў, у якіх час паслядоўна развіваецца ў адным кірунку: ён замкнёны — пачынаецца з пачаткам вуснапаэтычнага твора і заканчваецца ў ім (дзякуючы замкнёнасці час здольны «паўтарацца» пры наступных выкананнях традыцыйных вуснапаэтычных твораў). Гэта асаблівасць эпічнага часу заключана ў наступным: як толькі духоўны верш закранае тэму Страшнага суда і паслясмяротнай падзякі, то час, які адлюстроўваецца, набывае быццам бы два вымярэнні — ён канечны, замкнёны на зямлі і ў замагільным свеце для грэшнікаў, але ён мае бясконцую працягласць для праведных душ.
У духоўных вершах, як і ў іншых фальклорных жанрах, не назіраецца перапляценне часавых пластоў таго, што адлюстроўваецца (мінулага і сучаснага, мінулага і будучага, сучаснага і будучага), але рэзка супрацьпастаўлены тленнасць чалавечага часу і вечнасці. Пагранічная зона паміж вечнасцю і часам з’яўляецца у гадзіну Страшнага суда:
Ой плачем. плачем, узрыдаем, На бязсмертный час спомышляем. Тогда мацьземля потрясётца, Белое каменья распадзётца, Царьковныя дверн растворятца, Престолызавесы разрушатца, М дробныя звезды поскацятца, Сонца, месяц прнмяркнётца, Мнхайляарханля ў сямнгласныя трубы затрубпць, А ўснх мэршнх гласом позбўдзішь: Станьця вы. устаньця, моё хрнстолюбёнцы, — Готово вам царство нябесное!2
Духоўным вершам уласціва абагульненаабстрактная партрэтная характарыстыка. У адрозненне ад твораў літаратуры, знаёмства слухачоў старэцкіх песень не пачынаецца з партрэта — маецца на ўвазе, што аўдыторыя ўжо знаёмая з евангельскімі і новазапаветнымі героямі, а таксама персанажамі з гісторыі хрысціянства — святымі і велікамучанікамі.
У духоўных вершах ажыццяўляецца адпаведнасць рыс партрэта рысам характару. Умоўнасімвалічная знешнасць нясе вельмі агульную інфармацыю пра герояў, часам вуснапаэтычныя творы ўвогуле не маюць партрэтнай характарыстыкі.
2 Романов Е. Р. Белорусскмй сборннк. Вып. 5. С. 390.
450
Партрэт сімвалізуе перш за ўсё сацыяльную ролю, грамадскае палажэнне, а таксама выконвае ацэначную функцыю.
Свет рэчаў не атрымаў шырокага адлюстравання ў духоўных вершах, а самі рэчыўныя дэталі мала індывідуалізаваны. Рэчы адлюстроўваюцца толькі тады, калі яны аказваюцца знакам прыналежнасці персанажа да пэўнага роду дзейнасці ці знакам грамадскага палажэння. Абавязковымі атрыбутамі воіна (Георгій Пераможца, Хведар Церын) з’яўляюцца зброя і даспехі, беднага чалавека (Аляксей, чалавек Божы, Лазар) — рыззе і г. д. Такія рэчы аксесуарныя і практычна не суадносяцца з індывідуальнасцю канкрэтнага персанажа.
Разам з тым, вывучаючы па духоўных вершах рэчыўнае акружэнне чалавека ці яго адсутнасць, можна многае зразумець — не столькі пра жыццё той ці іншай асобы, колькі пра ўклад, уяўленні і сэнс жыцця ў цэлым. Напрыклад, у духоўных вершах пастаянна сцвярджаецца думка пра тое, што сапраўднае жыццё чалавека на зямлі стасуецца з імкненнем адысці са свету матэрыяльных дабротаў, пазбавіцца ад празмернасцей, рэчыўнасці. У некаторых вершах пра Георгія Храбрага цар за выратаванне дачкі прапаноўвае герою паўцарства, але пераможца злых сіл просіць з нагоды перамогі паставіць царкву. Апалогіяй адмаўлення матэрыяльных дабротаў з’яўляецца верш пра Алісахвіяцарэвіча, які адмаўляецца ад багацця без шкадавання:
Любнмая маць пустыльня, Правокрасна, весялая!
Ох, не жаль жа мне будзець Своііго злата н сребра;
Ох. не жаль жа мне будзець
Разноцветнаго платьця.3
Час дзеяння духоўных вершаў аднесены да мінулага. Вуснапаэтычнае адкрыццё пра ўвасобленага ў Ісусе Хрысце Сына Божага аб’ядноўвае сабой папярэднія і наступныя (Страшны суд) часы і псіхалагічна звязана з паказам і раскрыццём гэтай вялікай таямніцы Творцы. Думкі і пачуцці персанажаў перадаюцца з дапамогай называння, крайне кароткага абазначэння тых працэсаў, што адбываюцца ва ўнутраным свеце. Сумарнаабазначальная форма псіхалагічнага адлюстравання дазваляе сканцэнтраваць пачуцці слухачоў на тым, што напоўнена хрысціянскім подзвігам, варта любові, узвышана і прыгожа. Прадстаўленыя ў духоўных вершах псіхалагічныя аповяды ад пер
3 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 5. С. 373