• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міфалогія. Духоўныя вершы

    Міфалогія. Духоўныя вершы


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 471с.
    Мінск 2003
    274.55 МБ
    Асноўным эпітэтам Хрыста з’яўляецца «Цар Нябесны» — менавіта ўладаром светлага свету і вярхоўным суддзёй уяўляецца Ісус народу. Такое ўяўленне адпавядае візантыйскаму іканаграфічнаму вобразу Госпада Усядзержца («Пантакратора»), які быў успрыняты Кіеўскай Руссю з часоў прыняцця хрысціянства. Асноўныя эпітэты Дзевы Марыі — «Прачыстая Дзева», «Прасвятая Багародзіца» — падкрэсліваюць цнатлівасць боскага мацярынства. Калі Хрыстос ёсць па духоўных вершах Грозны Судзія, які ўладарыць на Небе, то Багародзіца застаецца на зямлі для суцяшэння людзей. Адказ нябесных сіл
    10 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 5. С. 311.
    456
    на малітву часам успрымаецца персанажамі як Яе заступніцтва перад Госпадам.
    Эпітэты спрыяюць адрозненню дзейных асоб па ўзросце (млад — стар), сацыяльнаму палажэнню (багаты — убогі), але іх галоўнай функцыяй з’яўляецца ўказанне на душэўныя якасці людзей: праведны, добры, злы, беззаконны і г. д.
    Як відаць з прыведзеных вышэй прыкладаў, іншасказальная вобразнасць характэрная не толькі для кожнага асобнага фальклорнага твора, але яна важная ў агульнай вобразнай сістэме беларускіх духоўных вершаў, у складанні іх мастацкага стылю. Адбываецца пераход тропаў (параўнанняў, паралелізмаў) з моўнага ўзроўню на ўзроўні тэматычнага адлюстравання, персанажнай характарыстыкі, кампазіцыі і нават ідэйнамастацкага сэнсу духоўных вершаў.
    Сінтаксіс і інтанацыя духоўных вершаў у значнай ступені вызначаюцца манерай іх выканання, знаменным спяваннем. Такая мелодыкаінтанацыйная аснова духоўных вершаў дазваляла перадаць урачысты і ўзвышаны лад думак і перажыванняў выканаўцаў фальклорных твораў. Важнейшыя сінтаксічныя фігуры духоўных вершаў — розныя віды паўтораў, антытэза, выклічнік — надаюць фальклорнаму тэксту эстэтычную дасканаласць і ўзмацняюць эмацыянальнае ўздзеянне на слухача.
    Лексічны змест і марфалагічная структура моўных формул, акрамя звычайнага намінатыўнага пачатку з абумоўленымі адносінамі да іншых слоў, дадаткова ўключае ў сябе традыцыйны вобразнамастацкі, а нярэдка і рэлігійны сэнс. Устойлівыя словазлучэнні тыпу назоўнік з пастаянным азначэннемэпітэтам выяўляюць стабільнасць вобразных характарыстык персанажаў, з’яў і прадметаў: Цар — Нябесны, Багародзіца — Прасвятая, свет — белы, хмары — грозныя, лясы — глухія (драмучыя), горы — крутыя, пяскі — сыпучыя і інш. Моўная стэрэатыпія выяўляе традыцыйнасць як на ўзроўні асобнай разнавіднасці духоўных вершаў, так і жанру ў цэлым; яна неаддзялімая ад гісторыі фарміравання стылістычнага канона фальклорнай творчасці як выяўлення адноснай устойлівасці карціны свету, што існавала ў свядомасці народа.
    Спецыфіка моўнай арганізацыі духоўных вершаў як фальклорных твораў складаецца ў тым, што да мовы персанажаў у іх дадаецца мова апавядальніка. Каліка, як усякі вобраз, уяўляе сабой некаторую ўмоўнасць, прыналежнасць да другаснай, мастацкай рэальнасці. Менавіта таму і немагчыма поўнае атаясамліванне калікаў з калектыўным аўтарам вуснапаэтычных
    457
    твораў. Аднак безумоўным з’яўляецца тое, што каліка выказвае агульнанародныя думкі і настроі, дае ацэнкі, якія сугучны каштоўнасным арыентацыям сялянскага асяроддзя, нават у тых творах, што прысвечаны спецыфічнаму лёсу жабракоўбадзягаў. Хаця ў вершах пра ўзнікненне жабрацкай браніі жаданні калікаў жыць на міласціну дысаніруюць з традыцыйнай культурай сацыяльнапрацоўных адносін, прадстаўленыя ацэнкі несправядлівасцей, якія творацца ў свеце, з’яўляюцца, па сутнасці, адлюстраваннем настрояў «нізоў» і прымаюць форму сацыяльнага выкрывання. У гэтым сэнс звароту Іаана Багаслова:
    Ох. Божа наш, Божа. Царю нябесный, А збавпцелю наш хрпстонябесныіі! Нс даруіі нншйм горы золотыя: He ўладзець нм горою золотою.
    Понародзютца князнуладыкн.
    Понародзютца царнпатріярхн, — Отбяруць у нншнх ropy золотую, А погубюць пх душп, ўсе й положуць А на тую маць — сырую зямельку. He ўладзець нм горою золотою'11
    За гэтымі горкімі словамі хаваецца думка пра несправядлівасць размеркавання грамадскіх багаццяў.
    Вобраз калікі — асобы вобраз у структуры духоўных вершаў. Асноўны, а часам і адзіны сродак яго стварэння — уласцівая старцам моўная манера, за якбй праглядваецца пэўны характар, спосаб мыслення, светапогляд і г. д. У мове калікаў пераважаюць памяншальналаскальныя словы і звароты. У песнях пра ўзнікненне жабрацкай браціі выкарыстоўваюцца і іншыя агульнафальклорныя мастацкія сродкі — эпітэт, сімволіка, метафара, гіпербала, метанімія і іншыя, але ўсе яны, як і звароткі, выкарыстоўваюцца ў строгай адпаведнасці з паэтычным зместам даных творцаў — яны служаць узмацненню, падкрэсліванню самых добрых адносін не толькі калікаў да Цара Нябеснага і Іаана Багаслова, але і вышэйшых сіл да саміх калікаў, іншымі словамі, служаць асноўнай мастацкай задачы адлюстроўваемага — ідэалізацыі.
    Апавядальнасць вуснапаэтычных твораў пра ўзнікненне жабрацкай браціі, строга кажучы, не з’яўляецца эпічнай, таму што ў гэтай разнавіднасці духоўных вершаў прадстаўлена толькі сюжэтная сітуацыя: даволі ўмоўная завязка (узнясенне Ісуса
    11 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 5. С. 382.
    458
    Хрыста «ў славе» ў боскую сферу быцця — «на неба»), развіццё дзеяння (зварот калікаў да Хрыста з просьбай пра заступніцтва, шчыры адказ Ісуса і накіраваны да апекуна калікаў у асобе Іаана Багаслова), кульмінацыя (адрасаваная Ісусу просьба Іаана Багаслова не дараваць калікам усялякіх зямных дабротаў), развязка (благаславенне Ісусам бадзяжніцкага жыцця калікаў). Умоўнасць сюжэтнай сітуацыі — па сутнасці, незвычайнай карціны ўзнясення Хрыстова — падпарадкавана мэтавай устаноўцы вершаў пра ўзнікненне жабрацкай браціі, неабходнасці «пасвяціць» бадзяжную жыццядзейнасць старцаў.
    Ужо кароткі аналіз умоўнай сюжэтнай сітуацыі адной з разнавіднасцей старэцкіх песень паказвае, што кампазіцыя духоўных вершаў, ці склад і пэўнае размяшчэнне частак, элементаў і персанажаў фальклорных твораў, заўсёды нясе змястоўную і сэнсавую нагрузку, з’яўляючыся функцыянальнай. Логіка і сэнс кампазіцыйнай будовы духоўных вершаў як мастацкага цэлага вызначаецца рэлігійным ці псеўдарэлігійным сэнсам таго, што адлюстроўваецца.
    Асноўнымі кампазіцыйнымі прыёмамі вершавання ў старэцкіх песнях з’яўляюцца паўтор, узмацненне і супрацьпастаўленне.
    Нягледзячы на сваю адносную праставатасць як прыёму кампазіцыі, паўтор дазваляе лёгка і натуральна надаць духоўнаму вершу кампазіцыйную стройнасць. Дэталь ці вобраз, якія паўтараюцца часта, становяцца лейтматывамі ўсяго твора, напрыклад згаданае вышэй указанне на цёмныя хмары, якія прыносяць людзям незвычайную кнігу ведаў:
    Уставала туца тёмногрозная, Темногрозная, непроносная. С тыё туцы, с тыё тёмныя Выпадала кннга голубнная...12
    Паўтор неабходны для падкрэслівання ісціннага рэлігійнага сэнсу таго, што адлюстроўваецца. Так, дзякуючы неаднаразоваму выкарыстанню гэтага мастацкага прыёму ў «Плачы Адама» слухачамі ярчэй успрымаліся біблейскія праклёны Бога да роду чалавечага пра складанасці здабывання на зямлі «хлеба надзённага»:
    Ой сыслав нас Господь На трудныю землю. Зямсльку пыхать,
    12 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 5. С. 291.
    459
    Зямельку пыхать, Н труд прнннмать, Н хлеба зьедать, Н хлеба зьедатіі, 11 солн скушатн!13
    Распаўсюджваючыся на значныя па аб’ёму тэкставыя інтэрвалы, паўтор служыць сцвярджэнню нятленных каштоўнасцей хрысціянства. У апавяданні пра пераадоленне Георгіем Пераможцам заставаў па дарозе Дзям’янішчы такой каштоўнасцю з’яўляецца саборная царква, якая была ўзведзена па волі святога. I на першай, і на другой заставах мэта Георгія — пабудова царквы для вернікаў:
    Ёсть жа вы лясы, лясы тёмныя!
    Разыйднтеся, разступнтеся.
    Станьтя вы, лясы, ўсё по старому.
    Вы по старому, вы й по прежняму:
    Буду вас, лясы, рубнцьполоннть, Буду з вас, лясы, цэрквы стронтн, Ўсё соборныя, богомолныя!14
    Практычна тымі ж словамі перадаецца план Георгія пры пераадоленні «крутых гор»:
    Ёсть жа вы горы, горы крутыя,
    Разыйднтеся, разступнтеся,
    Станьтя вы, горы, усё по старому, Вы по старому, вы й по прежняму: Буду вас, горы, я раскапавать, Буду на вас, горы, цэрквы строатн, Ўсё соборныя, богмолныя.15
    Узмацненне выкарыстоўваецца ў тых выпадках, калі простага паўтору недастаткова для стварэння мастацкага эфекту, калі патрабуецца ўзмацніць уражанне шляхам падбору аднародных мастацкіх вобразаў ці дэталей. Класічны прыклад — тыя ж сем застаў, якія неабходна будзе пераадолець Георгію Храбраму: яны размяркоўваюцца па ступені складанасці і іх апісанне па прынцыпу ўзмацнення, нарошчвання экспрэсіі прызвана падрыхтаваць слухача да эмацыянальнага ўспрыняцця лёсаноснай бітвы Георгія з Дзям’янішчам, увасабленнем сіл зла і цемры.
    Важнейшы кампазіцыйны прыём у духоўных вершах — супрацьпастаўленне. У гэтых самабытных вуснапаэтычных тво
    13 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 5. С. 380.
    14 Тамсама. С. 305.
    15 Тамсама.
    460
    pax усё пабудавана на антытэзе вобразаў, якія ўвасабляюць сілы дабра і зла. Найбольш выразным мастацкім прыёмам у трэцяй частцы «Галубінай кнігі» з’яўляецца супрацьпастаўленне Праўды і Няпраўды. Антытэза «дабрачыннасць — грэх» характэрна для твораў, звязаных са старазапаветнай і евангельскай тэматыкай. Гэта антытэза ўзмацняе закладзеную ў Старым запавеце ідэю свабоды чалавечай асобы і адпаведна дабравольнасці граху і таму немінучай адказнасці чалавека за яго ўчынкі. Важна адзначыць, што ў беларускім вобразе Адама выяўляюцца перш за ўсё рысы селяніна, які асуджаны на штодзённую цяжкую працу па здабыванню хлеба надзённага.
    Даследаванне вобразнага ладу і яго кампазіцыі з пункту гледжання праяў супрацьпастаўлення дазваляе пранікнуць не столькі ў сэнс рацыянальных разважанняў калектыўнага аўтара фальклорных твораў, колькі ў яго эмацыянальны свет, улавіць сілу і вастрыню рэлігійных пачуццяў і настрояў, сілу пагарды да праяў зла і грахоўнасці.
    Як паказаў аналіз «Галубінай кнігі», будова вобразнай сістэмы ўносіць адзінства і цэласнасць нават у вельмі розныя па складу творы; кампазіцыя «Галубінай кнігі» заснавана на эфекце цудоўнага з’яўлення незвычайнай кнігі. Вобраз «цудакнігі» функцыянальны, прызваны падкрэсліць адзінства касмаганічнага сэнсу Творцы, устанавіць сэнсавую і эмацыянальную сувязь паміж падзеямі на зямлі Беларусі і Іерусаліма: у мінулым і сучасным, у свеце зямным і ў свеце нябесным. Астатнія персанажы «Галубінай кнігі» — нават увасабленні Дабра і Зла — быццам бы другасныя: яны з’яўляюцца пацверджаннем зместу цудакнігі ці яе інтэрпрэтатарамі; такім чынам, кампазіцыйнае адзінства вобразнай сістэмы «Галубінай кнігі» з’яўляецца адлюстраваннем касмаганічных уяўленняў пра адзінства свету.