Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна

Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 124с.
Мінск 2006
27.07 МБ
Бібліятэка Бацькаўшчыны^
Беларусы ў бітве
за Монтэ-Касіна
Бібліятэка Бацькаўшчыны
Міжнароднае грамадскае аб'яднанне
■■Згуртаванне беларусаў свету Бацькаўшчына>’
Кніга 2
Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна
Артыкулы, дакумэнты
Выданьне другое
Мінск «Кнігазбор» 2006
УДК 94(=161.3)(450)[1944]
ББК 63.3 (4 Нта)62 Б 43
Сэрыя заснавана ў 2004 годзе
Укладальнік
Юры Грыбоўскі
Прадмова
Хведара Кажаневіча
Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна: арт., дак., выданьне другое Б 43 / уклад. Ю. Грыбоўскага; прадм. X. Кажаневіча. — Мінск:
Кнігазбор, 2006. — 124 с., [8] арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 2)
ISBN 985-6824-28-1.
Кніга прысьвсчаная адной з самых трагічных баталіяў Другой сусьветнай вайны — бітве пры Монтэ-Касіна, у якой бралі ўдзел тысячы беларусаў. На яе старонках дасьледуецца гісторыя стварэньня «арміі генэрала Андэрса», упсршыню апублікаваны поўны сьпіс нашых суайчыньнікаў, якія загінулі ў Італіі й пахаваныя на монтэ-касінскіх могілках. Зьмешчаная таксама дакумэнтальная аповссьць Пстры Сыча «Сьмерць і салаўі», прысьвечаная падзеям пры Монтэ-Касіна.
Кніга разьлічаная на чытача, неабыякавага да гісторыі Беларусі.
УДК 94(=161.3)(450)| 1944]
ББК 63.3 (4 Нта)62
ISBN 985-6824-28-1
© Грыбоўскі Ю., укладаньнс, 2004
© Кажансвіч X., прадмова, 2004
© МГА «ЗБС «Бацькаўшчына», 2004
© Афармленьнс, ПУП «Кнігазбор», 2006
Міхась Кавыль
MAKI
Можа, сэрцу мне даць адпачынак На аблоні суцішных вятроў?
Макі, макі на Монтэ-Касіна Беларуская жывіць кроў.
Хай квітнеюць на вояў магілах, Мне ня шкода, люблю я квяты; Але бачу арол белакрылы Па-над макамі ў небе застыў.
Беларусаў ён душы вартуе, Каб да Бога са скаргай ня йшлі, Што за справу ня тую сьвятую, За чужую палеглі ў зямлі...
He, я сэрцу ня дам адпачынак На аблоні суцішных вятроў, — Макі, макі на Монтэ-Касіна Беларуская жывіць кроў...
1953
ПРАДМОВА
На пачатку 1944 году 2-гі Польскі корпус пад камандаваньнем генэрала Уладзіслава Андэрса ў складзе 8-й Брытанскай арміі апынуўся ў Італіі. У красавіку 1944 году ў Галоўным штабе хаўрусьнікаў Андэрсу было запрапанавана, каб 2-гі корпус штурмаваў узвышша Монтэ-Касіна. Некалькі папярэдніх спробаў войскамі альянтаў здабыць Монтэ-Касіна ня мелі посыіеху. Генэрал Андэрс прыняў гэтую прапанову. Монтэ-Касіна было вельмі істотным стратэгічным пунктам, зь якога нсмцы кантралявалі дарогу на Рым (шаша № 6). Наступ на Монтэ-Касіна пачаўся ўначы з 11 на 12 траўня громам з тысячаў гарматаў. Галоўны цяжар прыняла на сябе пяхота. 3-я карпацкая дывізія атрымала загад здабыць узвышша 593, а 5-я крэсавая дывізія ііяхоты узвышша 575. Страшэннае змаганьне трывала да 18траўня, калі немцы пакінулі-такі ўзвышша. Гэта спрытна выкарысталі амэрыканцы, якія ўвайшлі ў Рым. У гэтай бітве 2-гі ГІольскі корпус панёс вялікія страты, асабліва гэта датычылася 16-га й 17-га батальёнаў 5-й крэсавай дывізіі. Па здабыцьці Монтэ-Касіна 2-гі корпус быў перакінуты на ўсходняе ўзьбярэжжа Італіі, дзе ён браў удзел у баёх ажно да Балёніі, дзе й скончыў вайну (красавік 1945 г.).
У 2-м Польскім корпусе было ш.мат беларусаў, асабліва -у 5-й крэсавай дывізіі пяхоты «Зубры». Гіадчас бітвы за Монтэ-Касіна палегла нямала нашых землякоў. Прыкра й сорамна, што дасюль ніводным словам не ўзгаданы й не ацэнены ўнёсак беларусаў у здабыцыді Монтэ-Касіна. На сьвяткаваньні ўгодкаў бітвы не запрашалася
беларуская дэлегацыя. Нягледзячы на гэта, у 1979 годзе, на 35-я ўгодкі др. Віктар Сянкевіч і я ўсклалі прыгожы вянок на могілках Монтэ-Касіна да магілаў нашых землякоў-беларусаў, якія палеглі ў той памятнай бітве.
Няхай гэтая кніга стане своеасаблівым помнікам і вянком на магілу загінулых пры МонтэКасіна беларусаў, а таксама напамінам сучасьнікам пра ўдзел нашых суродзічаў у адной з найкрывавейшых бітваў Другой сусьветнай вайны.
Хведар КАЖАНЕВІЧ, удзельнік бітвы за Монтэ-Касіна, сябра Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі
Манчэстар, ліпень 2004 г.
БЕЛАРУСЫ
Ў ПОЛЬСКІХ УЗБРОЕНЫХ СІЛАХ ПАД БРЫТАНСКАЙ КАМАНДАЮ Ў ГАДЫ ДРУГОЙ СУСЬВЕТНАЙ
ВАЙНЫ
Юры Грыбоўскі
БЕЛАРУСЫ Ў ПОЛЬСКІМ ВОЙСКУ Ў СССР, ПОЛЬСКАЙ АРМІІ НА ЎСХОДЗЕ, ДРУПМ ПОЛЬСКІМ КОРПУСЕ (1941—1947)
У беларускай савецкай гістарыяграфіі цьвёрда панавала перакананьне, што беларусы падчас Другой сусьветнай вайны змагаліся супраць нямецкай агрэсіі вылучна ў шэрагах савецкіх партызанаў і Чырвонай Арміі. У савецкі час не дапускалася нават думка, што нашы землякі могуць ваяваць на баку войскаў заходніх хаўрусьнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі. Тым часам вядома, што ў складзе Польскіх узброеных сілаў пад брытанскай камандаю на заходніх франтах Другой сусьветнай вайны змагаліся тысячы беларусаў. Перашкодаю тут для айчынных дасьледчыкаў былі, перадусім, палітычныя матывы. У савецкай гістарычнай навуцы за вышэйзгаданымі вайсковымі фармаваньнямі замацавалася ўмоўная назва Армія Андэрса (ад імя польскага генэрала), якая трактавалася адмоўна і атаясамлівалася з варожым лягерам. Акрамя таго, беларускім гісторыкам бракавала крыніцаў, паколькі асноўная архівалія знаходзілася ў лёнданскіх зборах у Польскім інстытуце імя генэрала Ўладзіслава Сікорскага. Іначай справа выглядала ў Беларускай эміграцыі. Нашы землякі на чужыне заўсёды шанавалі чынны ўдзел беларусаў у змаганьні на заходніх франтах Другой сусьветнай вайны, а перадусім — удзел у бітве за Монтэ-Касіна. Рэч у тым, што гісторыя гэтак званай Арміі Андэрса была шчыльна зьвязаная з гісторыяй паваеннага беларускага нацыянальнага руху на чужыне. Шматлікія выбітныя беларускія дзеячы на эміграцыі ў гады вайны служылі ў Арміі Андэрса, у складзе якой бралі ўдзел у баях супраць немцаў у Італіі. Бясспрэчным сымбалем змаганьня ды імкненьня да перамогі жаў-
нераў генэрала Андэрса стала бітва за Монтэ-Касіна (11-18 траўня 1944 г.).
Гісторыя баявога шляху нашых суайчыньнікаў у складзе Польскіх узброеных сілаў пад брытанскай камандай бярэ свой пачатак зь лета 1941 г. Так, 30 ліпеня 1941 г. пад ціскам брытанскага боку была падпісаная дамова паміж савецкім урадам і польскім эміграцыйным урадам ген. Уладзіслава Сікорскага ў Лёндане. У адпаведнасьці з гэтай дамовай былыя ворагі ператварыліся ў хаўрусьнікаў і ўзнавілі дыпляматычныя адносіны. У СССР была адчынена польская амбасада на чале са Станіславам Котам. Неўзабаве, 14 жніўня 1941 г., была падпісаная савецка-польская вайсковая дамова, згодна з якой на тэрыторыі Савецкага Саюзу пачалося стварэньне Польскай арміі пад камандаваньнем генэрала Уладзіслава Андэрса. Першапачаткова штаб гэтай арміі кватараваўся ў Маскве, аднак 12 верасьня 1941 г. ён быў перамешчаны ў мястэчка Бузулук Чкалаўскай вобласьці (сёньня Аранбургская вобласьць). Месцамі дысьлякацыі першых двух злучэньняў былі абраныя мястэчка Тоцкае тае ж вобласьці (5-я пяхотная дывізія) і мястэчка Тацішчава Саратаўскай вобласьці (6-я пяхотная дывізія)1.
Галоўнай крыніцай рэкрутацыі для фармаваньня польскіх вайсковых частак сталі грамадзяне даваеннай польскай дзяржавы, якія на той момант знаходзіліся на тэрыторыі СССР у якасьці ваеннапалонных і спэцпасяленцаў. Згодна з польскімі дадзенымі іх агульная колькасьць складала каля 400 тыс. чалавек. У залежнасьці ад сацыяльнага статусу й характару знаходжаньня іх магчыма падзяліць на дзьве асноўныя катэгорыі: 1) польскія ваеннапалонныя, якія знаходзіліся ў савецкіх працоўных лягерах зь верасьня 1939 г.; 2) цывільныя жыхары Заходняй Беларусі й Заходняй Украіны, дэпартаваныя органамі НКУС зь лютага 1940 г. па чэрвень 1941 г. на «спэцпасяленьні» ў глыбіню СССР. Ваеннапалонныя на момант падпісаньня савецка-польскай вайсковай дамовы разьмяшчаліся ў Гразавецкім, Суздальскім, Старабельскім і Южскім лягерах ваеннапалонных. Беларусы сярод іх складалі на ліпень 1941 г. 2848 чалавек, сярод якіх толькі 111 адмовіліся ўступаць у Польскую армію2. Тым часам, сярод дэпартаваных дакладную лічбу нашых землякоў вызначыць складана. Вядома, што сярод 120 тыс. дэпартаваных (лесьнікі, асаднікі, урадаўцы, паліцыянты, заможныя сяляне, дзеячы некамуністычных партыяў) з Заходняй Беларусі ў глыбіню СССР беларусы складалі ня менш 20 тыс. чалавек. Менавіта сярод гэтай катэгорыі былых польскіх грамадзянаў
знаходзіліся Пятро Сыч і Вінцэнт Жук-Грышкевіч. Згодна з савецка-польскімі дамоўленасьцямі яшчэ 12 жніўня 1941 г. Прэзыдыум Вярхоўнага Савету СССР абвесьціў амністыю гэтым людзям. Дзеля мабілізацыі ў Польскую армію ў месцах пастою польскіх частак былі створаны зьмешаныя прызыўныя камісіі, у склад якіх уваходзілі польскія афіцэры й прадстаўнікі савецкага боку — супрацоўнікі НКУС і афіцэры Чырвонай Арміі. Варта адзначыць, што абедзьве вышэйзгаданыя катэгорыі былых польскіх грамадзянаў знаходзіліся ў цяжкіх нявольніцкіх і матэрыяльных умовах, таму ўступленьне ў Армію Андэрса стала для іх адзіным шляхам да вызваленьня і магчымасьцю пазбавіцца ад перасьледаваньняў НКУС. Ад самага пачатку фармаваньня Польскай арміі недахопу ў добраахвотніках уступіць у яе не было. У сувязі з гэтым савецкі бок быў вымушаны штораз пагаджацца на павелічэньне колькаснага складу. Так, напрыклад, на 25 кастрычніка 1941 г. Польская армія налічвала 41500 жаўнераў, а на 1 сакавіка 1942 г. — ужо 73145 жаўнераў. Сярод дзясяткаў тысячаў добраахвотнікаў былі тысячы беларусаў, якія праз уступленьне ў Армію Андэрса намагаліся вырвацца з «савецкага раю», дзе яны зьведалі шмат нядолі і крыўдаў ад сталінскага рэжыму —прымусовую калектывізацыю, арышты й дэпартацыі ў Сібір, сьмерць блізкіх і родных ад голаду й холаду падчас знаходжаньня ў палоне і ў месцах спэцпасяленьняў. Як адзначаў у сваіх нататках польскі амбасадар С. Кот, «сяляне-беларусы з імпэтам ідуць у польскую армію й дасюль не заўважаныя сярод іх выпадкі нежаданьня... сярод іх 100% такіх, якія выступаюць, каб у будучыні паміж палякамі і беларусамі не было аніякай розьніцы.. ,»3. Як адзначаў С. Кот у іншай нататцы, «назіраючы ў Расеі за беларусамі і ўкраінцамі я заўважыў вялічэзную розніцу паміж імі ў справе стаўленьня да польскай дзяржаўнасьці. У адрозьненьні ад украінцаў, беларусы не праяўлялі празьмернага нацыянальнага пачуцьця і заўсёды памяталі, што яны ёсьць польскімі грамадзянамі.. ,»4. Імкненьне як мага хутчэй вызваліцца са сталінскіх лягераў і месцаў спэцпасяленьня прымушала нашых землякоў зьвяртацца непасрэдна да польскага ўраду з просьбай не адмаўляць ім ува ўступленьні ў Польскую армію. Былыя вязьні й спэцпасяленцы, зьведаўшы ўвесь цяжар савецкіх рэпрэсіяў, добра ўсьведамлялі, што адзіным шляхам да вызваленьня ёсьць польскі мундур. Заслугоўвае на ўвагу ліст ў польскую амбасаду групы беларусаў з Благавешчанскага раёну Казахстана, якім савецкія ўлады адмовілі ўва ўступленьні ў польскія фармаваныіі. У гэ-
ным лісьце чытаем, між іншым: «Мы, ніжэй падпісаныя польскія грамадзяне, просім прыняць нас у Польскую армію. Мы ёсьць беларусамі, й з гэтае прычыны нас не бяруць у Польскую армію, паколькі ў ваенкамаце нам паведамілі, каб мы чакалі, пакуль нас мабілізуюць у беларускую армію. Мы ж жадаем служыць толькі ў шэрагах Польскай арміі. У сувязі з гэтым, сардэчна просім Пана прадстаўніка ўзяць пад увагу наш ліст і зацікавіцца намі і дапамагчы нам. Просім Вас, дзе толькі магчыма, альбо перад савецкай уладай, альбо ў іншым месцы, мець нас на ўвазе, бо мы ёсьць польскімі грамадзянамі і прагнем назаўсёды заставацца такімі. Калі галоўны камандзер генэрал Сікорскі дапаможа нам вызваліцца з няволі, то мы будзем яму аддана служыць. Калі ласка, не глядзіце, што мы беларускай нацыянальнасьці. Зьвярніце ўвагу на тое, што нас вывезьлі ў Сібір, а вывозілі туды толькі тых, што быў на баку Польшчы. У ваекамаце нас паінфармавалі, што хутка будзе стварацца беларуская армія. Але нам не цікава, якая там будзе стварацца армія, бо мы жадаем служыць толькі ў Польскай арміі. Халі ласка, як мага хутчэй падайце нам адказ, што маем рабіць, ці самастойна накіроўвацца ў месцы фармаваньня польскіх дывізіяў, ці польскі ўрад сам закліча нас.. .»5.
У сваю чаргу, характарызуючы стаўленьне польскага камандаваньня да добраахвотнікаў-беларусаў, варта прывесьці меркаваньне камандзера 5-й пяхотнай дывізіі генэрала М. БарутаСпеховіча, які 12 кастрычніка 1941 г. адзначаў: «Калі ў нашую армію прыходзіць жыд, украінец альбо беларус і жадае ахвяраваць сваё жыцьцё за тыя ж мэты, за якія б’емся й мы, то гэта паўнавартасны грамадзянін Польшчы, якому мы ня маем права адмовіць.. ,»6. У часе сустрэчы генэралаў У. Сікорскага і У. Андэрса са Сталіным 2 сьнежня 1941 г. на пытаньне апошняга: «навошта Вам беларусы і ўкраінцы ў Польскай арміі», генэрал У. Андэрс адказаў, што ён добра памятае іх як выдатных жаўнераў, якія змагаліся побач з палякамі ў 1939 г.7
Складана, аднак, вызначыць дакладную колькасьць беларусаў, якія ўступілі ў ІІольскую армію ў СССР, паколькі большасьць нашых землякоў падчас уступленьня ў Армію Андэрса падавала сябе за палякаў. Гэта было зьвязана з шэрагам прычынаў. Па-першае, пэўная частка беларусаў (асабліва каталіцкага веравызнаньня) пад уплывам палітыкі палянізацыі сьвядома залічвала сябе да палякаў. Рэпрэсіі савецкай улады, якія праводзіліся ад імя «Беларускай ССР і беларускага народу», яшчэ больш падштурхнулі частку беларусаў да польскасьці. Як
вынікае са справаздачы польскай амбасады, «беларусы зьяўляюцца надта прыхільнымі да польскай справы. Вызваленьне зь месцаў зьняволеньня выклікала ў іх пачуцьцё ўдзячнасьці ўраду генэрала Сікорскага за апеку над імі й магчымасыдь пакінуць месца спэцпасяленьня...»8. Па-другое, запісваньне сябе палякамі адбывалася пад уплывам складаных палітычных умоваў, у якіх праходзіла мабілізацыя ў Польскую армію.
У сьнежні 1941 г. савецкі ўрад з’арыентаваўся ў тым, што заклік у Армію Андэрса непалякаў можа нашкодзіць інтарэсам СССР у спрэчках з Полыпчай у пытаньнях пасьляваеннай дзяржаўнай прыналежнасьці Заходняй Беларусі ды Заходняй Украіны. Савецкі бок асьцерагаўся, што прысутнасьць сярод польскіх вайскоўцаў беларусаў і ўкраінцаў дазволіць ураду Сікорскага аргумэнтаваць знаходжаньне заходнебеларускіх і заходнеўкраінскіх тэрыторыяў у складзе Польшчы. У сувязі з гэтым 1 сьнежня 1941 г. Народны камісарыят замежных справаў (НКЗС) скіраваў у Амбасаду Польшчы ў СССР ноту, у якой адзначалася, што жыхары Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, якія на 1-2 лістапада 1939 г. знаходзіліся на вышэйзгаданых абшарах, у адпаведнасьці з Законам аб грамадзянстве СССР ад 19 жніўня 1938 г., набылі савецкае грамадзянства. 3 гэтага вынікала, што беларусы і ўкраінцы як савецкія падданыя не павінны заклікацца ў Польскую армію. У адказе ад 9 сьнежня 1941 г. польская амбасада заявіла, што «польскае заканадаўства пабудаванае на прынцыпе роўнасьці ўсіх грамадзянаў незалежна ад нацыянальнасьці», таму польскі бок надалей уважае ўсіх жыхароў Польшчы ў межах да 1 верасьня 1939 г. за сваіх грамадзянаў і будзе працягваць заклікаць іх у Войска Польскае. Разам з тым, палякі зазначалі ў вышэйзгаданай ноце, што забарона ўступаць нацыянальным меншасьцям у польскія адзьдзелы супярэчыць савецка-польскай вайсковай дамове ад 12 жніўня 1941 г. і парушае міжнародныя нормы права. У якасьці асноўнага аргумэнту высоўваўлася тэза, што польскімі грамадзянамі ёсьць усе, незалежна ад нацыянальнага паходжаньня, жыхары Полыпчы ў межах 1939 г., у тым ліку нараджэнцы Заходняй Беларусі, якая была акупаваная савецкімі войскамі ў 1939 г. Аднак у чарговай ноце НКЗС ад 5 студзеня 1942 г. савецкі ўрад адзначыў, што ня бачыць падставаў зьмяняць сваю пазыцыю адносна закліку непалякаў у Польскую армію, паколькі далучэньне Заходняй Беларусі й Заходняй Украіны да СССР адбылося ў выніку незалежнае волі тых народаў»9.
У гэткіх складаных умовах савецка-польскіх узаемадачыненьняў адбывалася фармаваньне Польскай арміі ў СССР. 25 сьнежня 1941 г. Дзяржаўны камітэт абароны СССР выдаў распараджэньне, якім забаранялася мабілізацыя ў Армію Андэрса прадстаўнікоў нацыянальных меншасьцяў. На пачатку 1941 г. справа мабілізацыі ў Польскую армію была цалкам ускладзена толькі на савецкія ваенкаматы, якія сачылі за тым, каб у польскія часткі не прымаліся беларусы ды ўкраінцы. Пад ціскам савецкага боку шэф штабу Польскай арміі падпалкоўнік Кліменс Рудніцкі выдаў загад аб забароне прыйма непалякаў у аддзелы10. Здараліся выпадкі, калі добраахвотнікі атрымлівалі адмову на падставе «няпольскага» прозьвішча альбо веравызнаньня. У дадзенай сытуацыі многія беларусы былі вымушаныя хаваць сваё сапраўднае нацыянальнае паходжаньне й падаваць сябе за палякаў. Так, каб патрапіць у Армію Андэрса, палякамі назваліся нават такія вядомыя беларусы, як Пятро Конюх, ГІётра Сыч, Хведар Кажаневіч ды інш. Хведар Кажаневіч прыгадвае: «Я ўбачыў вельмі шмат беларусаў і ўкраінцаў, якіх палякі не прымалі ў армію, даведаўшыся, што яны не палякі. Даведаўшыся аб гэтым, я быў вымушаны схаваць той факт, што я зьяўляюся беларусам... Было мне тады толькі 17 гадоў...»11. Як прыгадвае ў сваіх успамінах афіцэр польскай нацыянальнасьці з 3-й дывізіі карпацкіх стральцоў Уладзіслаў Гурскі, «савецкія ўлады падчас прыйма ў польскае войска былі пільнымі й не дапушчалі туды жыхароў усходніх тэрыторыяў Полыпчы — беларусаў і ўкраінцаў. У сувязі з гэтым тыя асобы мусілі мець шмат гарту й волі духу, каб дамагчыся ўступленьня ў польскія аддзелы. Яны падавалі сябе за палякаў, часам нават зьмянялі прозьвішчы ды імёны, а нярэдка, каб не заставалася аніякага сумніву, праваслаўныя запісваліся каталікамі. 3 аднаго боку яны хацелі засьведчыць сваю прыхільнасьць да Рэчы Паспалітай, a зь іншага —як мага хутчэй пакінуць «нялюдзкую зямлю». Усе гэтыя добраахвотнікі заслугоўвалі павагі й шанаваньня, усе яны былі прыкладнымі жаўнерамі»12. Амбасадар С. Кот быў вельмі занепакоены зьўленьнем вышэйзгаданага загаду Рудніцкага. Ён даводзіў камандаваньню Польскай арміі, што сярод беларусаў і ўкраінцаў складваецца ўражаньне, быццам іх не прымаюць у польскія часткі менавіта з ініцыятывы польскага боку. У сувязі з гэтым ён раіў тлумачыць добраахвотнікам — прадстаўнікам нацыянальных меншасьцяў — усю сутнасьць справы.
Тым часам, на працягу сьнежня 1941 г. Польская армія была перакінутая на тэрыторыю Сярэдняй Азіі, дзе адбывалася да-
лейшая мабілізацыя. Да сярэдзіны 1942 г. былі цалкам сфармаваныя: штаб арміі, 5-я, 6-я, 7-я пяхотныя дывізіі, запасны асяродак арміі, у стане камплектацыі знаходзіліся 8-я, 9-я й 10-я дывізіі. Згодна з савецка-польскай вайсковай дамовай ад 14 жніўня 1941 г. Польская армія павінна была змагацца на нямецка-савецкім фронце. Аднак былыя зьняволеныя й вязьні савецкіх лягераў, ня мелі жаданьня абараняць дзяржаву, што прынесла ім столькі пакутаў і нядолі. У выніку генэрал Андэрс дамогся ад Сталіна згоды на эвакуацыю польскіх частак на тэрыторыю Ірана. Напярэдадні эвакуацыі камандаваньне Чырвонай Арміі запатрабавала адкліканьня непалякаў з польскіх частак. Аднак яшчэ 22 красавіка 1942 г. генэрал Андэрс выдаў загад да камандзераў польскіх дывізіяў аб раўнапраўным трактаваньні нацыянальных меншасьцяў у арміі. Асьцерагаючыся, што выданьне гэтага загаду выкліча абурэньне савецкага боку, польскае камандаваньне прадпісвала пасьля азнаямленьня адразу спаліць гэты дакумэнт. Згодна з гэтым таемным загадам звальняць непалякаў з войска загадвалася толькі па стане здароўя13. У выніку згодна з дадзенымі камандаваньня Польскай арміі ў пэрыяд з 1 ліпеня па 1 жніўня 1942 г. па стане здароўя з войска было звольнена 350 жаўнераў, у тым ліку 24 праваслаўныя”. Маюцца аднак іншыя лічбы. У прыватнасьці, галоўны праваслаўны капэлян Польскай арміі а. Курылас адзначаў, што толькі з адной 6-й пяхотнай дывізіі было звольнена 475 вайскоўцаў праваслаўнага веравызнаньня15. Такім чынам, на працягу двух этапаў эвакуацыі (24 сакавіка — 4 красавіка й 5—25 жніўня 1942 г.) у Іран было выведзена 75488 вайскоўцаў і 37765 цывільных асобаў. Згодна з афіцыйнымі дадзенымі польскага камандаваньня беларусы сярод эвакуаваных вайскоўцаў складалі 1397 чалавек16. Аднак, насамрэч іх колькасьць была значна большая й складала ня менш 6-8 тыс. эвакуаваных.
На тэрыторыі Ірана Польская армія была перападпарадкаваная брытанскаму камандаваньню й пераапранутая ў новую вайсковую ўніформу. У выніку арганізацыйных зьменаў 25 верасьня 1942 г. была створаная Польская армія на Усходзе (ПАУ), часткі якой кватараваліся ў Іраку, Палестыне й Эгіпце, дзе праходзілі падрыхтоўку паводле стандартаў брытанскага войска. У ліпені 1943 г. з ПАУ вылучыўся 2-гі ІІольскі корпус пад камандаваньнем генэрала Андэрса. У склад гэтага корпусу ўваходзілі наступныя злучэньні: 5-я крэсавая дывізія пяхоты, 3-я дывізія карпацкіх стральцоў, 2-я панцырная брыгада (з 1945 г. —
2-я варшаўская панцырная дывізія), адзінкі корпуснага падпарадкаваньня ды інш. Ў гэты час асабовы склад 2-га корпусу налічваў 52688 чалавек17. 3 прычыны ўдаваньня большасьці беларусаў за палякаў складана вызначыць колькасьць беларусаў сярод жаўнераў корпусу генэрала Андэрса. Напрыклад, паводле афіцыйнай статыстыкі ў 5-й крэсавай дывізіі пяхоты ўвесну 1944 г. знаходзілася ўсяго 460 беларусаў. Аднак ускосным сьведчаньнем шматлікай прысутнасьці нашых суайчыньнікаў зьяўляецца наяўнасьць у 2-м Польскім корпусе вайскоўцаў праваслаўнага веравызнаньня, большасьць з якіх (70%) складалі менавіта беларусы. Так, на 1 кастрычніка 1945 г. у корпусе генэрала Андэрса служылі 2385 жаўнераў праваслаўнага веравызнаньня. На студзень 1946 г. гэта лічба павялічылася да 2576 вайскоўцаў, у тым ліку — 33 афіцэраў. Такім чынам, магчыма меркаваць, што беларусы сярод польскіх вайскоўцаў гэтай канфэсіі складалі ня менш 1700-1800 чалавек. Аднак гэта лічба ёсьць мінімальнай, паколькі большасьць вайскоўцаў-беларусаў з 2-га корпусу складалі рыма-каталікі. Аналіз архіўных дадзеных дазваляе цьвердзіць, што лік беларусаў у 2-м Польскім корпусе за ўвесь пэрыяд яго існаваньня складаў каля 6 тыс. чалавек18.
Нягледзячы на тое, што значная частка вайскоўцаў-беларусаў адрозьнівалася ад польскіх жаўнераў сваім веравызнаньнем, гэта не спрыяла павышэньню іх нацыянальнай самасьвядомасьці. Так, Польская аўтакефальная праваслаўная царква прытрымлівалася палітыкі палянізацыі нацыянальных меншасьцяў. Усе без вынятку праваслаўныя капэляны адпраўлялі набажэнствы па-польску. У 1942 г. у Польскай арміі на Усходзе паўстала пытаньне выданьня малітоўніка для жаўнераў праваслаўнага веравызнаньня, дзе беларуская мова была праігнараваная з прычыны таго, што «беларусы дастаткова спалянізаваныя»19. Праўдападобна, што пэўная частка беларусаў хавала сваё нацыянальнае паходжаньне з прычыны дыскрымінацыі іх правоў з боку некаторых прадстаўнікоў польскага афіцэрскага складу. Аб учынках дыскрымінацыі на нацыянальнай глебе сьведчыць ліст міністра ўнутраных справаў да віцэ-міністра вайсковых справаў ад 14 верасьня 1942 г., дзе, між іншым, адзначалася: «3 мэтай раўнапраўнага стаўленьня вайсковых уладаў да беларусаў і ўкраінцаў прашу Пана выдаць інструкцыю, якая б тлумачыла нашым афіцэрам усю шкоднасьць і агіднасьць нашай палітыцы адрознага стаўленьня іх да праваслаўных і грэка-каталіцкіх жаўнераў беларускай і ўкраінскай нацыянальнасьці. Уважаю надалей за мэтазгоднае правядзеньне сталай
выхавальнай акцыі сярод жаўнераў беларускай і ўкраінскай нацыянальнасьцяў, каб утрымаць гэты элемэнт у жалезных рукавіцах адданасьці Рэчы Паспалітай»20.
Пасьля праходжаньня адпаведнай падрыхтоўкі брытанскае камандаваньне вырашыла накіраваць Корпус генэрала Андэрса ў Італію, дзе акурат распачыналіся буйныя баявыя дзеяньні. 3 15 сьнежня 1943 г. па 5 красавіка 1944 г. 2-гі Польскі корпус быў перакінуты на Апэнінскую паўвыспу і ўлучаны ў склад 8-й брытанскай арміі. Войскі хаўрусьнікаў рыхтаваліся да пралому нямецкіх добра ў.мацаваных абарончых лініяў «Густава» й «Гітлер», якія на поўдзень ад Рыму перакрывалі тэрыторыю Італіі ад Адрыятычнага да Тырэнскага ўзьбярэжжаў і перашкаджалі далейшаму прасоўваньню альянтаў на поўнач краіны. 23 сакавіка 1944 г. са згоды генэрала Андэрса 2-гі корпус быў накіраваны на ключавы прамежак нямецкай абароны — каля ўзвышша Касіна (Монтэ-Касіна). Першыя спробы авалодаць гэтым узвышшам былі зробленыя войскамі хаўрусьнікаў яшчэ ў студзені 1944 г. У выніку трох атакаў на варожыя пазыцыі страты хаўрусьнікаў склалі звыш 52 тыс. чалавек, у тым ліку — 8340 палеглымі. Перад злучэньнямі 2-га Польскага корпусу былі пастаўленыя складаныя задачы: 5-я крэсавая дывізія мусіла авалодаць ключавымі кропкамі нямецкай абароны на ўзвышшы Відма (польск. — прывід) і Сан-Анжэла. Тым часам 3-я дывізія карпацкіх стральцоў павінна была захапіць узвышшы 593 і 569, а затым авалодаць узвышшам Монтэ-Касіна, на вяршыні якога знаходзіўся сярэднявечны кляштар сьвятога Бенэдыкта, які абараняўся жаўнерамі нямецкай элітнай 1-й парашутнай дывізіі21.
Штурм пачаўся 11 траўня. Аднак ужо праз суткі наступ хаўрусьнікаў быў спынены, й польскія адзінкі былі вымушаныя адысьці назад. Наступная атака адбылася толькі 18 траўня, калі вайскоўцы 2-га корпусу ўзьнялі на руінах кляштару брытанскі й польскі сцягі. Беларусы падчас бітвы вызначыліся гераізмам і адвагай. Пётра Сыч у сваіх успамінах пісаў: «Беларусы шчодра амылі сваёй крывёй шурпатыя, дзікія горы каля манастыра Монтэ-Касіна». Пра гэта ж сьведчаць успаміны як польскіх вайскоўцаў, так і цывільных асобаў. Вядомы польскі журналіст і пісьменьнік, аўтар аповесьці «Бітва за Монтэ-Касіна» Мельхіёр Ваньковіч наступным чынам апісвае геройскі ўчынак стральца 13-га батальёна «Рысі» 5-й крэсавай дывізіі Рыгора Булака падчас атакі наўзвышша Відма 12 траўня: «Не засталося ніводнага сапёра, таму пяхотнікі мусілі самі прабіваць сабе дарогу
наперад... Першым ідзе просты праваслаўны хлапец зь Віленшчыны Рыгор Булак — міна адрывае яму нагу. Аднак ён падымаецца на адной назе й стаіць... Я пазіраю на яго знэрвавана. Паварочваецца ён плячыма да непрыяцеля і ўздымае руку, нібыта хоча заглушыць гук снарадаў, нібыта гаворыць: «Сябры, раблю вам дарогу!» — і кідаецца ўсім целам наперад. Выбух міны. Жаўнерыпайшлі напрарыў.. ,»22. Нейкі час Булак уважаўся загінулым, паколькі цела так і не знайшлі. Аднак пасьля вайны высьветлілася, што падчас той атакі ён страціў руку, нагу й вока, аднак не загінуў, а быў падабраны немцамі й знаходзіўся ў палоне.
Прыклады мужнасьці нашых суайчыньнікаў падчас бітвы за Монтэ-Касіна можна прыгадваць і далей. Так, напрыклад, стралец 4-й роты 1-га батальёна Уладзімер Кішулка зь Віленшчыны ў часе адной з атакаў адарваўся ад свайго аддзелу. У выніку быў аточаны немцамі й цягам некалькіх гадзінаў адстрэльваўся ад ворага. Урэшце трапіў у палон. Але ў той жа дзень яму ўдалось зьбегчы й вярнуцца ў свой аддзел. У адной зь першых атакаў на ўзвышша Касіна сьмерцю героя загінуў беларус падпаручнік Эдвард Лазічонак.
Ля падножжа Монтэ-Касіна знайшлі свой апошні прытулак людзі, жыцьцёвы шлях якіх быў розным. Так, напрыклад, беларус зь Лідчыны Канстанцін Астрэйка да ўступленьня ў Армію Андэрса служыў у Чырвонай Арміі. Аркадзь Барысевіч і Антон Хвайніцкі да таго, як апранулі польскія мундуры, прайшлі праз жахі савецкіх лягераў ваеннапалонных і працоўныя абозы. Юры Ясінскі паходзіў з сям’і лесьніка з Палесься й меў толькі 17 гадоў, калі загінуў. Пасьля вайны сябры й паплечнікі па службе Ясінскага напісалі ліст у кадэцкую школу ў Барбары, якую скончыў малады герой. У лісьце адзначалася: «Мы ўсе шчыра яго палюбілі вясёлага й бойкага. Ён нас пакінуў, як травеньская кветка, якая расьцьвіла, але раптам была скошаная швабскай куляй. Аддаем яму пашану й шануем аб ім памяць.. .»23. Падчас бітвы быў цяжка паранены беларус Мікалай Мароз, які памёр у 1949 г. Камандзер роты 3-й карпацкай дывізіі капітан Тадэвуш Радваньскі ахарактарызаваў беларусаў са свайго падразьдзелу як «прыкладных жаўнераў»24. Варта адзначыць, што ў бітве за Монтэ-Касіна бралі ўдзел такія вядомыя беларусы, як Пятро Конюх, Кастусь Шыбіцкі, Віктар Астроўскі, Хведар Кажаневіч, Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Аркадзь Міклашэвіч (брат Ларысы Геніюш). Чарговым сьведчаньнем адвагі нашых землякоў у часе бітвы зьяўляюцца сотні прозьвішчаў беларусаў сярод кавалераў Памятнага крыжа Монтэ-Касіна — узнагароды для ўдзельнікаў бітвы. Акрамя таго,
вядомыя прозьвішчы 80 беларусаў, якія атрымалі высокую польскую вайсковую ўзнагароду — Крыж Змагарных, 45 —Срэбны Крыж Заслугаў з Мячамі й 7 — Залаты Крыж Заслугаў з Мячамі25.
Пасля пралому лініі «Густава» беларусы з 2-га Польскага корпусу бралі ўдзел у далейшых баталіях на італьянскім фронце, у тым ліку ў авалоданьні Анконай (18 ліпеня 1944 г.) і Балёніяй (21 красавіка 1945 г.). Тут таксама вызначыліся нашы землякі. Варта прывесый некалькі яскравых прыкладаў іх гераізму. Так, напрыклад, беларус з 16-га батальёну 5-й крэсавай дывізіі Уладзімер Унучак 1 лістапада 1944 г. атрымаў падзяку камандаваньня за тое, што «як выбаровы стралец забіў аднаго й параніў другога жаўнера з непрыяцельскага кулямётнага разьліку «Шпандаў». А Зьміцер Прыбалавец атрымаў дзьве падзякі ад камандаваньня 3 -й дывізіі карпацкіх стральцоў: 19 ліпеня 1944 г. — «за мужнасьць і адвагу падчас атакі на нямецкія пазыцыі ў раёне ўзвышша № 1431», a 10 жніўня 1944 г. «за ўзяцьце ў палон нямецкіх вайскоўцаў»26. Сотні беларусаў аддалі свае жыцьці за вызваленьне Італіі падчас баявых дзеяньняў на поўначы краіны. Так, 27 ліпеня 1944 г. у баях пад Анконай (Адрыятычнае ўзьбярэжжа) загінуў родны брат Ларысы Геніюш — Аркадзь Міклашэвіч. 8 жніўня 1944 г. каля мястэчка Лярэта загінуў падпаручнік 4-га панцырнага палка «Скарпіёны» беларус з-пад Бельску Леанід Федарук. За мужнасьць і адвагу гэты афіцэр яшчэ пры жыцьці быў ганараваны Крыжам Змагарных, а таксама найвышэйшай польскай вайсковай узнагародай — Ордэнам Virtuti Militari27. Варта адзначыць, што падчас баявых дзеяньняў у Італіі загінула 863 нараджэнцы Беларусі28. Складана назваць сярод гэтай лічбы дакладную колькасьць беларусаў з паходжаньня. Няма сумніву толькі адносна палеглых герояў праваслаўнага веравызнаньня. У прыватнасьці, на могілках Монтэ-Касіна пахавана 47 праваслаўных беларусаў, тым часам як у Лярэта налічваецца 55 праваслаўных крыжоў, у Касамасіма — 10 і ў Балёніі — 56. Пераважную большасьць складаюць жыхары гарадоў і мястэчак Беларусі — Наваградка, Нясьвіжа, Дзісны, Глыбокага, Паставаў, Вілейкі, Браслава, Пінска, Лунінца й г.д. Аднак, як ужо зазначалася, і сярод вышэйзгаданых загінулых жаўнераў каталіцкага веравызнаньня бальшыню складалі нашы суайчыньнікі.
Кажучы пра змаганьне беларусаў у складзе Польскіх узброеных сілаў, неабходна закрануць і пытаньне дэзэрцыі сярод вайскоўцаў беларускага паходжаньня. 3 аналізу архіўных дадзе-
ных вынікае, што колькасьць беларусаў сярод польскіх дэзэртыраў за ўвесь пэрыяд існаваньня ГІольскіх узброеных сілаў не пераўзыходзіла 2% ад агульнай лічбы. Маюцца зьвесткі адносна 92 беларусаў-дэзэртыраўз Польскай арміі ў СССР, Польскай арміі на Усходзе і 2-га ГІольскага корпусу. Магчыма вылучыць два асноўныя пэрыяды, калі назіраўся найбольш высокі адсотак дэзэрцыі. Першы пэрыяд — падчас знаходжаньня Польскай арміі на тэрыторыі Савецкага Саюзу (жнівень 1941 — жнівень 1942 г.), калі дэзэртавала ня менш 32 беларусаў праваслаўнага веравызнаньня. У якасьці асноўных прычынаў можна разглядаць савецкую агітацыю, накіраваную на апанаваньне польскіх аддзелаў, а таксама ўчынкі дыскрымінацыі ў дачыненьні да нацыянальных меншасьцяў з боку польскіх афіцэраў і жаўнераў. Другі пэрыяд — з моманту заканчэньня баявых дзеяньняў у Італіі да перадысьлякацыі ў Вялікабрытанію (травень 1945 — верасень 1946 г.)29. У гэты час асноўнай прычынай дэзэрцыі выступалі побытавыя падставы доўгае растаньне з роднымі й жаданьне як мага хутчэй вярнуцца на Бацькаўшчыну. Імкненьне вярнуцца распальвалі й савецкія эмісары, якія намагаліся выкарыстаць нацыянальна стракаты склад 2-га Польскага корпусу ў сваіх палітычных мэтах. Так, супрацоўнікі савецкай місіі ў Рыме ажыцьцяўлялі выезды ў месцы кватараваньня польскіх аддзелаў, дзе заклікалі беларусаў і ўкраінцаў да дэзэрцыі й пераезду ў СССР. У будынку савецкай місіі хаваліся дэзэртыры з 2-га корпусу, а адтуль іх накіроўвалі ў савецкі фільтрацыйнаправерачны лягер № 300 у г. Сан-Валянціна (Аўстрыя)30. Між іншым, савецкія эмісары ў Італіі й на Сярэднім Усходзе мелі ўласную статыстыку што да нацыянальных меншасьцяў у польскіх фармаваньнях. Так, на іх думку, беларусы і ўкраінцы толькі ў 2-м Польскім корпусе на Сярэднім Усходзе складалі ня менш 6—7 тыс. чалавек31. Аднак варта памятаць, што вайскоўцы-беларусы, якія дэзэртавалі пры дапамозе савецкіх эмісараў, не былі заўзятымі прыхільнікамі СССР. У большасьці свой учынак яны тлумачылі сумам па сваіх сем’ях, пакінутых яшчэ ў 1939—1940 гг. Сярод дэзэртыраў былі беларусы, якія вызначыліся падчас бітвы пад Монтэ-Касіна, — Упадзімер Косік і Вячаслаў Гузавяка з Валожына, Хведар Вазьняк з-пад Маладзечна ды інш. Вядомы выпадак, калі ў сярэдзіне красавіка 1944 г. пад уплывам прапаганды пранямецкае польскамоўнае радыёстанцыі «Ванда» на бок немцаў перайшлі 2 беларусы й 2 украінцы. Аднак быў гэта ці не адзіны выпадак падобнага кшталту32.
У студзені 1945 г. 2-гі Польскі корпус папоўнілі каля 100 беларусаў зь ліку былых кадэтаў камандзерскай школы Беларускай краёвай абароны (БКА) ды іншых беларускіх нацыянальных фармаваньняў. Сярод новага папаўненьня былі Юры Весялкоўскі, Павал Навара, Янка Міхалюк, Кастусь Акула, Віктар Сянкевіч, Аляксандар Надсан і інш. Менавіта гэтая частка вайскоўцаў-беларусаў зьяўлялася найбольш нацыянальна сьведамай. Пра гэта сьведчыць ліст былога кадэта менскай афіцэрскай школы БКА Тодара Цімафейчыка, які, знаходзячыся ў шэрагах 2-га Польскага корпусу, у студзені 1945 г. пісаў да а. Часлава Сіповіча наступнае: «Нягледзячы на тое, што лёс закінуў нас у чужую і ад веку варожую армію, мы заўсёды будзем адданыя прысязе, прынятай перад абліччам беларускага народу й нашага прэзыдэнта»33. Неўзабаве, на пачатку 1945 г. сярод вайскоўцаў 2-га Польскага корпусу паўстаў беларускі нацыянальны рух. Беларускія жаўнеры наладзілі сувязь з Радай БНР у Парыжы й атрымоўвалі адтуль газэту «Беларускія Навіны». Афіцыйны дазвол на распаўсюд гэтага выданьня сярод асабовага складу быў атрыманы 15 кастрычніка 1946 г. ад шэфа штабу 2-га корпусу генэрала Казімера Вісьнеўскага, за тэхнічны бок выкананьня гэтага загаду адказваў Яраслаў Жаба. Дзейнасьць беларусаў сярод польскіх вайскоўцаў падтрымлівалі грэка-каталіцкія сьвятары а. Часлаў Сіповіч і а. Леў Гарошка, у памяшканьні якіх адбываліся нарады вайскоўцаў. 25 сакавіка 1946 г. было наладжанае сьвяткаваньне ўгодкаў абвяшчэньня БНР34.
Да верасьня 1946 г. 2-гі корпус працягваў знаходзіцца ў Італіі, дзе выконваў вартавую службу. Пасьля ён быў перакінуты ў Вялікую Брытанію, дзе адбываўся павольны працэс дэмабілізацыі й расфармаваньня польскіх частак. Пасьляваенны лёс вайскоўцаў-беларусаў склаўся па-рознаму. Так, большасьць нашых суайчыньнікаў вырашыла застацца на эміграцыі. Як вынікае са справаздачы праваслаўнага капэляна 5-й крэсавай дывізіі пяхоты а. Мікалая Макарэвіча, «жаўнеры не выказваюць жаданьня вяртацца на радзіму. Большасьць зь іх паходзіць з усходніх крэсаў, таму яны яшчэ ў 1939—1941 гадах зьведалі ўсе «раскошы» савецкага жыцьця»35. Былыя жаўнеры корпусу генэрала Андэрса эмігравалі ў краіны Эўропы і Амэрыкі. Так, пасьля дэмабілізацыі вайскоўцы Польскіх узброеных сілаў пад брытанскай камандай абралі ў якасьці сталага месца жыхарства: Вялікабрытанію (90 тыс.), Францыю (22 тыс.), Канаду (7 тыс.), Бэльгію (7,5 тыс.), краіны Лацінскай Амэрыкі (8,5 тыс.) і інш. Сярод гэтых эмігрантаў было нямала й беларусаў.
3 пераездам польскіх частак на Брытанскія выспы беларуская дзейнасьць сярод вайскоўцаў значна актывізавалася. 22 верасьня 1946 г. ініцыятыўная група вайскоўцаў-беларусаў прыняла рашэньне аб заснаваньні грамадзкай арганізацыі — Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі (ЗБВБ). У адной з дывізійных канцылярыяў таемна ад камандаваньня было наладжана друкаваньне бюлетэню «На шляху», на бачынах якога зьмяшчаліся інфармацыйныя камунікаты й адозвы да жаўнераў-беларусаў. Апрача таго, для дэмабілізаваных з польскіх аддзелаў, якія зьбіраліся эміграваць у іншыя краіны Заходняй Эўропы й ГІаўночнай Амэрыкі, друкаваліся кантактныя адрасы тамтэйшых беларускіх асяродкаў з заклікам падтрымліваць зь імі лучнасьць. У сувязі з тым, што большасьць беларусаў падчас службы ў 2-м Польскім корпусе была запісаная палякамі, дзеячы ЗБВБ заклікалі жаўнераў-беларусаў падчас дэмабілізацыі з польскіх частак патрабаваць ад камандаваньня зьмены ў асабовых дакумэнтах нацыянальнасьці. 3 гэтай мэтай быў распрацаваны польскамоўны просьбітны блянк на імя брытанскага камандаваньня, зьмест якога быў наступны: «Сьведчу, што ў маёй асабовай справе ў рубрыцы «нацыянальнасьць» я запісаны як «паляк», што не адпавядае сапраўднасьці. Ветліва прашу правесьці зьмену ў вышэйзгаданай рубрыцы з польскай нацыянальнасьці ў беларускую»36. На жаль, гэта акцыя ня мела вялікага посьпеху. Адначасова ЗБВБ выказала гатовасьць да абароны правоў вайскоўцаў-беларусаў, якая выявілася ў камунікаце № 1 Часовай управы ЗБВБ, дзе адзначалася: «Зьвяртаемся з заклікам да ўсіх жаўнераў-беларусаў Польскіх узброеных сіл ці ПКПР даваць нам знаць аб усіх перасьледаваньнях, перашкодах... вайсковага кіраўніцтва ў адносінах да іх, калі такія здараюцца. • • Нам вельмі добра вядома, што... высьмейваньне беларускай мовы ў гутарцы й падобнае — здараліся. ЗБВБ ад самага пачатку стала на абарону жаўнера-беларуса, нягледзячы на шынэль, які ён насіў — польскі ці ангельскі.. ,»37.
3 мэтай легалізацыі беларускай дзейнасьці на найвышэйшым роўні быў выдадзены Камунікат ЗБВБ № 1, у якім гаварылася: «Зьвярнуцца да Галоўнага Штабу Польскіх Аружных Сіл з просьбай аб выдачы дазволу Беларусам-жаўнерам Польскай Арміі на ўступленьпе ў ЗБВБ з паданьнем гэтага дазволу ў спэцыяльным загадзе й абвяшчэньнем ува ўсіх аддзелах Польскай Арміі»38. 16 лістапада шэф Галоўнага штабу Польскіх узброеных сілаў генэрал Станіслаў Капаньскі выдаў загад, які дазваляў «уступаць польскім вайскоўцам у Згурта-
ваньне беларускай самадапамогі ў Вялікай Брытаніі». 17—18 студзеня 1947 г. у Лёндане адбыўся Устаноўчы зьезд ЗБВБ, дзе прысутнічала больш за 100 вайскоўцаў. Варта адзначыць, што дні працы зьезду былі абраныя не выпадкова. Паколькі пераважная большасьць вайскоўцаў-заснавальнікаў ЗБВБ былі праваслаўнага веравызнаньня, а яны маглі атрымаць адпачынак ад службы толькі на рэлігійныя сьвяты, то было вырашана прымеркаваць яго на Вадохрышча. Польскае камандаваньне не замінала беларускай дзейнасьці. Так, падчас сустрэчы з дэлегацыяй жаўнераў-беларусаў камандзер 5-й крэсавай пяхотнай дывізіі Нікадзім Сулік станоўча паставіўся да беларускай дзейнасьці, адзначыўшы, што да Першай сусьветнай вайны ён таксама быў сябрам Беларускага студэнцкага саюзу ў Пецярбурзе. На жнівень 1947 г. у ЗБВБ налічвалася ўжо блізу 237 дэмабілізаваных польскіх вайскоўцаў, у тым ліку — Хведар Кажаневіч, Віктар Сянкевіч, Аляксандар Надсан, Кастусь Акула, Кастусь Hop, Бенэдыкт Кляйноў, Павал Асіповіч і інш39. Першым старшынём арганізацыі стаў былы афіцэр 5-й крэсавай дывізіі Вінцэнт Жук-Грышкевіч. Былы афіцэр БКА й жаўнер 2-га Польскага корпусу Кастусь Hop быў абраны старшынёй Устаноўчага зьезду ЗБВБ. Пасьля дэмабілізацыі многія нашыя суайчыньнікі сталі актыўнымі грамадзка-палітычнымі ды культурніцкімі дзеячамі на эміграцыі. Так, акрамя ЗБВБ, 1948 г. паўстала Згуртаваньне беларускіх камбатантаў у Вялікай Брытаніі, у статуце якога адзначалася: «Мусім аб’яднаць у шэрагах Згуртаваньня ўсіх беларусаў-жаўнераў арміяў саюзьнікаў». Акрамя таго, у 1948 г. былыя вайскоўцы Арміі Андэрса заснавалі яшчэ адну арганізацыю ў Вялікабрытаніі — Хрысьціянскае аб’яднаньне беларускіх работнікаў (ХАБР), куды ўступілі 174 «андэрсаўцы»40. Былы жаўнер 5-й крэсавай дывізіі Тодар Цімафейчык заснаваў Згуртаваньне беларускіх камбатантаў у Бэльгіі, а Кастусь Акула ў 1974 г. ачоліў Камітэт сувязі былых беларускіх вэтэранаў і стаў галоўным рэдактарам друкаванага. органа гэтай арганізацыі — часопіса «Зважай».
Беларускія вэтэраны на чужыне заўсёды шанавалі памяць пра палеглых пад Монтэ-Касіна суайчыньнікаў. Яшчэ ў траўні 1954 г. прэзыдэнт Рады БНР Мікола Абрамчык наведаў могілкі Монтэ-Касіна, дзе ад імя беларускага народу ўсклаў памятны вянок. У прысутнасьці прэзыдэнта а. Татарыновіч па-беларуску адправіў імшу па палеглых. 18 траўня 1979 г. у Італіі адбылося ўрачыстае сьвяткаваньне 35-х угодкаў бітвы за МонтэКасіна з удзелам Папы Рымскага Яна Паўла II, прэм’ер-міністра
Італіі Джуліё Андрыёці й польскіх эмігрантаў. У гэтых урачыстасцях узяла ўдзел і беларуская дэлегацыя ў складзе трох вэтэранаў вайны ў Італіі — Кастуся Маскаліка, Віктара Сянкевіча й Хведара Кажаневіча. На могілках Монтэ-Касіна быў ускладзены вянок зь бел-чырвона-белай стужкай і надпісам у беларускай і італьянскай мовах: «Сябрам, што загінулі, каб жыла Бацькаўшчына, — Беларускія Вэтэраны»41.
Ня варта забывацца, што цягам 1946—1948 гг. каля тысячы былых жаўнераў Арміі Андэрса вярнуліся ў Беларусь, дзе яшчэ да вайны пакінулі свае сем’і. Спачатку савецкі ўрад заахвочваў «андэрсаўцаў» да вяртаньня». Але савецкая палітыка толькі вонкава нагадвала добразычлівую. 3 самага пачатку стаўленьне саветаў да жаўнераў заходніх хаўрусьнікаў было варожым. Так, у фільтрацыйных справах мелася рубрыка «Ці служыў у варожых фармаваньнях», дзе супрацоўнікі рэпатрыяцыйных органаў нярэдка занатоўвалі: «Служыў у арміі здрадніка генэрала Андэрса»42. У ноч з 31 сакавіка на 1 красавіка 1951 г. органы МДБ правялі масавую акцыю па арышце й дэпартацыі разам зь сем’ямі былых жаўнераў корпусу генэрала Андэрса ў Іркуцкую вобласьць. У якасьці асноўнага матыву фігуравалі фармулёўкі: «ня браў удзелу ў Вялікай Айчыннай вайне... ня мае асаблівых заслугаў перад савецкай радзімай... знаходзіўся ў гады вайны за мяжой.. .служыў у арміі здрадніка Андэрса»43. Вядомыя прозьвішчы 890 «андэрсаўцаў», якія былі дэпартаваныя ў Сібір. Сярод іх 285 жаўнераў, якія былі адзначаныя Памятным крыжам Монтэ-Касіна. Бадай што на працягу ўсяго свайго жыцьця яны былі вымушаныя трымаць у таямніцы свой удзел у гэтай бітве, паколькі ў савецкім грамадзтве словы «андэрсавец» ці «салдат арміі Андэрса» атаясамліваліся з выразамі «здраднік» і «вораг». Толькі ў 1993 г. згодна з новым Законам аб вэтэранах, былыя жаўнеры Арміі Андэрса атрымалі статус паўнапраўных удзельнікаў вайны, якія змагаліся супраць гітлераўскай навалы. Аднак на той час у Беларусі жылі толькі. 12 былых удзельнікаў бітвы за Монтэ-Касіна44. Падчас сьвяткаваньня 50-й гадавіны бітвы ў групе вэтэранаў 2-га Польскага корпусу могілкі Монтэ-Касіна наведалі й 6 беларусаў, якія ўшанавалі памяць палеглых землякоў. На жаль, на 60-я ўгодкі бітвы за Монтэ-Касіна, на ўрачыстасці ў Італію не прыехаў аніводзін беларус. На 2004 г. у Беларусі засталіся ў жывых толькі два ўдзельнікі бітвы — Якуб Конан і Міхал Ласько.
1 Wojsko Polskie w II wojnie swiatowej. Warszawa, 1994. S. 116.
2 Glowacko Albin. Jency polscy w ZSRR, wrzesieii 1939lipicc 1941 // Wojskowy Przegl^d Historyczny. 1992, nr 3. S. 81.
3 Kot Stanislaw. Rozmowy z Kremlem. Londyn, 1959. S. 251.
4 IPMS, Notatka S. Kota z posiedzenia pol^czonego Komitetu Politycznego i Komitetu ds. Krajowych z dnia 25 marca 1943 r., sygn.: A.10.3/12.
5 IPMS, Podanie obywateli polskich Bialorusinow do Pana Przedstawiciela Ambasady RP w Pietropawlowsku Witolda Ploskiego z dnia 14 masa 1942 r., sygn.: A.l 1.49/sow./21.
6 IPMS, Kronika 5 Dywizji w Rosji, sygn.: С.208/ІС.
7 Anders Wladyslaw, Bez ostamiego rozdziala. Wspomnienia z lat 19391946, Londyn, 1959. S. 28.
8 Instytut Polski i Muzeum im. gen. Sikorskiego (IPMS)/ Sygn.: A.XII.22/30L.
9 IPMS, Zagadnienie obywatelstwa polskiego osob narodowosci niepolskiej, sygn.: A.11.49/sow./21.
10 Siemaszko Zbigniew. Ukraincy i Bialorusini // Wiadomosci Polskie. Sydney z 19 kwietnia 1986.
11 Грыбоўскі Ю., Козак K. Забытыя жаўнеры Польскага войска ў часы Другой сусьветнай вайны. Мн., 2003. С. 62.
12 Gorski Wladyslaw. Zolnierskim szlakiem przez Tobruk i Monte Cassino. Warszawa, 1989. S. 147.
13 IPMS, Pobor mniejszosci narodowych do Polskich sii Zbrojnych, sygn.: A.l 1.49/sow./21.
14 IPMS, sygn.: A.XII.3/22.
15 IPMS, Odpis ks. Grzegorza Kuryiasa do arcybiskupa grodzieiiskiego i nowogrodzkiego Sawy z dnia 9 czerwca 1944 r., sygn.: A.XII.28/17.
16 IPMS. Sygn.: A.XII. 3/22.
17 Partacz Czeslaw, Lada Krzysztof. Polska wobec ukrainskich d^zen niepodleglosciowych w czasie II wojny swiatowej. Torun, 2003. S. 188.
18 IPMS. Sygn.: A.XI.17/12.
19 IPMS. Sygn.: A.Xk.28/17r.
20 IPMS. Sygn.: A.XL.15/8.
21 Partacz Czeslaw, Lada Krzysztof. Polska wobec ukrainskich d^zen niepodleglosciowych w czasie II wojny swiatowej. Torun, 2003. S. 188.
22 Wankowicz Melchior. Monte Cassino. Warszawa, 1992. S. 168.
23 Wankowicz Melchior. Monte Cassino. Warszawa, 1992. S. 181.
24 Radwanski Tadeusz. Karpatczykami nas zwali. Warszawa, 1978. S. 275-276.
25 Падлік паводле Spod Monte Cassino na Sybir. Deportacja bytych zolnierzy Polskich Sil Zbrojnych na Zachodzie z Bialorusi, Litwy i Ukrainy w 1951 r. Warszawa, 1998.
26 Spod Monte Cassino na Sybir. Deportacja bytych zolnierzy Polskich Sil Zbrojnych naZachodziez Bialorusi, Litwy i Ukrainy w 1951 r. Warszawa, 1998. S. 165.
27 Walczqce «Skorpiony». Historia pulku 4-go pancemego w fotografii. Londyn, 1975. S. 225.
28 Wykaz polegtych zolnierzy Polskich Sil Zbrojnych na obczyznie. 1939-1946. Londyn, 1952. S .87.
29 IPMS. Sygn.: A.XII. 59/11.
30 Архіў інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры Менскім аблвыканкаме. Спр. 2314. С. 7-9.
31 Архіў Зьнешняй палітыкі Расейскай Фэдэрацыі. Ф.0122. Воп. 27. Спр. 46. Л. 38-39.
32 Radiostacja «Wanda». Relacja W. Kaneckiego (w:) Dzieje Najnowsze. 1989.-nr 1. S. 196-197.
33 Беларуская бібліятэка імя Ф. Скарыны. Фонд біскупа Ч. Сіповіча.
34 Беларуская бібліятэка імя ф. Скарыны. Фонд біскупа Ч. Сіповіча.
35 1PMS. Sygn.: A.XII.28/17с.
36 Архіў Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі.
37 Архіў Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі.
38 Беларускія Навіны. 1946. — №1(6).
39 Жук-Грышкевіч Р. Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча. Таронта, 1993. С. 80-81.
40 Архіў Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі. Картатэка сяброў арганізацыі.
41 Сянкевіч Віктар. Беларусы падМонтэ-Касіна//Зважай. 1988, №3. С. 2.
42 Цэнтральны архіў КДБ Рэспублікі Беларусь. Спр. 49630. С. 3.
43 Архіў інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры Менскім аблвыканкаме. С. 2348.
44 Дадзеныя атрыманыя з Дэпартамэнту па справах вэтэранаў і рэпрэсаваных у Варшаве.
Юры Грыбоўскі
БЕЛАРУСЫ Й НАРАДЖЭНЦЫ БЕЛАРУСІ, ПАЛЕГЛЫЯ ПАДЧАС БІТВЫ ЗА МОНТЭ-КАСІНА Й ПАХАВАНЫЯ НА ТАМТЭЙШЫХ МОПЛКАХ
Яскравым сьведчаннем мужнасьці й ахвярнасьці беларусаў падчас штурму Монтэ-Касіна ёсьць іх значны адсотак сярод загінулых і памёрлых ад ранаў вайскоўцаў корпусу генэрала Андэрса. У адной з найкрывавейшых бітваў Другой сусьветнай вайны страты 2-га Польскага корпусу склалі 924 забітых і 94 зьніклых бязь вестак. Варта адзначыць, што адразу пасьля бітвы за Монтэ-Касіна ля падножжа ўзвышша былі закладзеныя вайсковыя могілкі, дзе пахаваныя палеглыя польскія вайскоўцы. Неабходна дадаць, што месца пахаваньня 21 жаўнера дасюль застаецца невядомым1.
Першая спроба падлічыць нашых землякоў сярод польскіх вайскоўцаў, палеглых ля Монтэ-Касіна, была зроблена беларускімі эмігрантамі. Так, упершыню пайменны сьпіс 259 беларусаў, пахаваных на мясцовых могілках, быў зьмешчаны ў газэце «За Волю» (Францыя) ад 11 траўня 1951 г.2 Да нядаўняга часу гэтыя дадзеныя выкарыстоўваліся й гісторыкамі ў Беларусі3. У сваю чаргу вядомы беларускі гісторык на эміграцыі й былы жаўнер 2-га Польскага корпусу Віктар Сянкевіч налічыў 264 беларусы сярод пахаваных на Монтэ-Касіна4. Вышэйзгаданы сьпіс быў падрыхтаваны праз сем гадоў пасьля бітвы, таму ў ім не ўдалося пазьбегнуць недакладнасьцяў. Так, акрамя імёнаў і прозьвішчаў загінулых, у сьпісе зьмяшчаліся толькі няпоўныя зьвесткі адносна месца нараджэньня (павет). Абедзьве вышэйзгаданыя лічбы, акрамя нараджэнцаў Беларусі, улучалі ў сябе й жыхароў памежных тэрыторыяў розных нацыянальнасьцяў. Такім чынам, лічба этнічных беларусаў атрымалася значна завышанай. Гэта было зьвязана з тым, што да ліку беларусаў, незалежна ад месца нараджэньня й веравызнаньня, залічваліся асобы, якія нарадзіліся на абшары, дзе пераважала небеларускае насельніцтва (Ломжа, Аўгустова, Сувалкі й г.д.)-
Пададзены ніжэй сьпіс улучае ў сябе 180 прозьвішчаў нараджэнцаў Беларусі ў сучасных ейных межах з поўнымі дадзенымі: час і дакладнае месца нараджэньня, вайсковая годнасьць, веравызнаньне, час сьмерці5. Сярод палеглых — прадстаўнікі
розных нацыянальнасьцяў — беларусы, палякі, расейцы. Так, напрыклад, сярод нараджэнцаў Беларусі, палеглых падчас бітвы за Монтэ-Касіна, пэўную колькасьць складаюць палякі зь ліку дзяцей польскіх асаднікаў. У прыватнасьці, сярод іх знаходзім прозьвішча Тадэвуша Камінскага з-пад Драгічына. Праўдападобна, жыхары Браслаўшчыны Афанасій Басакоў і Сымон Букацін паходзілі са старавераў і былі расейцамі па нацыянальнасьці. Аднак большасьць сярод 180 палеглых пад Монтэ-Касіна жаўнераў, якія ўвайшлі ў наш сьпіс, бясспрэчна, складаюць менавіта беларусы. Праз адсутнасьць адпаведных крыніцаў, на жаль, немагчыма вызначыць іх дакладную колькасьць. У міжваенны час падчас вызначэньня нацыянальнага паходжаньня адным з крытэраў выступала веравызнаньне, якое дазваляе акрэсьліць мінімальную лічбу беларусаў. У сувязі з гэтым, у нашым сьпісе маецца асобная рубрыка адносна канфэсійнай прыналежнасьці вайскоўцаў. На падставе аналізу канфэсійнага складу палеглых магчыма адзначыць, што не існуе сумніву адносна беларускага паходжаньня толькі ў дачыненьні да 47 вайскоўцаў праваслаўнага веравызнаньня, а таксама аднаго грэка-каталіка. Складаней вызначыць лічбу беларусаў сярод вайскоўцаў рыма-каталіцкага веравызнаньня, паколькі амаль усе яны ў афіцыйных тагачасных дакумэнтах былі запісаныя палякамі. Апрача нараджэнцаў Беларусі (у сучасным тэрытарыяльным вымярэньні), у дадзены сьпіс увайшло некалькі беларусаў — жыхароў памежных тэрыторыяў: Беласточчыны, Вілешчыны й Латгаліі. Відавочна, сярод нараджэнцаў гэтых абшараў, якія пахаваныя на могілках на Монтэ-Касіна, беларусаў было болып, аднак складана высьветліць іх дакладную колькасьць. У сувязі з гэтым, у сьпіс былі ўлучаныя толькі асобы, беларускае паходжаньне якіх знайшло пацьверджаньне ў архіўных крыніцах.
У залежнасьці ад вайсковай годнасьці пераважную большасьць сярод палеглых суайчыньнікаў складаюць шэрагоўцы. Гэта было зьвязана з тым, што ў польскім войску доступ прадстаўнікоў нацыянальных меншасьцяў да афіцэрскіх і падафіцэрскіх школаў быў абмежаваны. Аднак у ліку загінулых беларусаў сустракаюцца й афіцэры, сярод якіх — падпаручнік Эдуард Лазічонак з-пад Паставаў, гераічны ўчынак якога быў адзначаны пасьмяротна польскім камандаваньнем.
Варта падкрэсьліць, што ў сьпісе знаходзяцца ня толькі беларусы, палеглыя падчас непасрэднага штурму нямецкай умацаванай лініі «Густава» й памёрлыя ад ранаў пасьля бітвы, a
таксама асобы, якія загінулі яшчэ напярэдадні асноўнай бітвы 11—18 траўня. Так, беларус Анатоль Жак загінуў яшчэ 25 красавіка, стаўшы першай ахвярай Монтэ-Касіна й першым жаўнерам 2-га Польскага корпусу, які загінуў у раёне ўзвышша.
Месцы нараджэньня й назвы мясцовасьцяў пададзены згодна з даваенным тэрытарыяльна-адміністрацыйным падзелам у Польшчы. У прыватнасьці, у дужках пададзены павет, у якім нарадзілася тая ці іншая асоба. Магчыма, што на той час назвы некаторых мястэчкаў альбо вёсак не адпавядалі сучасным назвам. Акрамя таго, зараз шэраг дробных населеных пунктаў (засьценкі, вёскі) могуць ужо не існаваць.
На працягу ўсяго пасьляваеннага пэрыяду пераважная большасьць імёнаў нашых землякоў, якія палеглі падчас бітвы за Монтэ-Касіна, была невядомая іх сваякам і родным у Беларусі. Яны былі забытыя й зьняслаўленыя ў СССР. Спатрэбілася 60 гадоў, якія прамінулі пасьля бітвы, каб імёны палеглых герояў Монтэ-Касіна вярнуліся на Бацькаўшчыну. Шчыра спадзяемся, што публікацыя гэтага сьпісу адновіць адносна іх гістарычную справядлівасьць, і чытачы адшукаюць сярод палеглых сваіх блізкіх і родзічаў.
1 Partacz Czeslaw, Krzyftof Lada. Polska wobec ukrainskich dqzen niepodleglosciowych w czasie II wojny swiatowej. Torun, 2003. S. 191192.
2 Беларусы, палеглыя ў баі пад Монтэ-Касіна // За Волю. 1951. 11 траўня.
3 Сяргеева Г. Беларусы на Монтэ-Касіна // Наша слова. 1996. 23 мая.
4 Сянкевіч В. Пра ўдзел беларусаў на заходніх франтох Другой сусьвстнай вайны // Зважай. 1979. — №3(15). С. 2-4.
5 Атрымана паводле: Wykaz poleglych і zmarlych zolnierzy Polskich sil Zbrojnych na Obczyznie. 1939 1946. Londyn, 1952.
СЬПІС БЕЛАРУСАЎ I НАРАДЖЭНЦАЎ БЕЛАРУСІ, ПАЛЕГЛЫХ ПАДЧАС БІТВЫ ЗА МОНТЭ-КАСІНА й ГІАХАВАНЫХ НА ТАМТЭЙШЫХ МОПЛКАХ
Дата сьмерці
12.05.1944
11.05.1944
[ 12.05.1944
| 24.05.1944
| 22.05.1944 |
09.05.1944
19.05.1944
03.05.1944
12.05.1944
19.05.1944
17.05.1944
Веравызнаньне
рыма-каталік
рыма-каталік
рыма-каталік
рыма-каталік
рыма-каталік
рыма-каталік
праваслаўны
рыма-каталік
праваслаўны
праваслаўны
праваслаўны
Вайсковая годнасьць
стралец
стралец
стралец
стралец ।
стралец
стралец
улан
капрал
стралец
сапёр
сапёр
Месца нараджэньня (мясновасыіь.
павет) ।
Камяньчаны (Горадня)
Вайткевічы (Ваўкавыск)
Баркі (Пінск)
Давыд-Гарадок |
Эйтуны (Ліда) 1
Мішкавічы (Валожын)
Шымкі (Ваўкавыск)
Поразава (Ваўкавыск)
Сінічынета (Наваградак)
Косаўшчына (Паставы)
Казангарадок (Лунінец)
Дата нараджэньня
 
30.12.1907
19.12.1911
29.12.1911
29.08.1923 |
23.12.1918
08.04.1910
24.03.1911
01.05.1903
02.05.1916
??.07.1916
14.09.1921
Імя, прозьвішча
Алізер Нікадзім
Аляськевіч Марцін
Аляхновіч Павал
| Астроўскі Аляксандар |
Астрэйка Канстанцін
Ангур Станіслаў
Анхім Габрыэль
Арнольд Іван
Аўдзей Ігнацы
Балай Павал
Бандацкі Васіль
Z
 
гч
гп
 
uS
<6
г<
CO
oS
о
 
17.05.1944
17.05.1944
12.05.1944
22.05.1944
17.05.1944
12.05.1944
12.05.1944
22.05.1944
5 СГі
ІП о
12.05.1944
12.05.1944
12.05.1944
рыма-каталік
рыма-каталік
праваслаўны
праваслаўны
рыма-каталік
праваслаўны
рыма-каталік
праваслаўны
го
TO CO TO
праваслаўны
праваслаўны
рыма-каталік
стралец
стралец
стралец
стралец
капрал
стралец
стралец
стралец
TO
стралец
стралец
стралец
Загародзкі
ь
О
Стацячкі I
(Ашмяны)
Новая Жызна і
(Ліда)
Захвашчаўка ।
(Браслаў)
Чарапакальна ।
(Ашмяны)
co CD
(Лунінец)
Пруды
(Стаўпцы)
Варонка
(Браслаў)
О Ю
TO 1—
(Горадня)
Пераходы
(Беласток)
Вялікія
Жухавічы
(Стаўпцы)
Паніжаны
(Горадня)
11.11.1920
29.09.1913
00 о СГ>
сгі о
03.08.1911
20.05.1906
(?) 1919
03.07.1916
15.03.1915
ID
05.02.1908
(?) 1914
25.08.1922
Банцэвіч Уладзіслаў
Бараноўскі Язэп
Барысевіч Аркадзь
Басакоў Афанасій
Блажэвіч Вінцэнт
Боўт Мікалай
Буднік Станіслаў
Букацін Сымон
ф
£
TO с;
ш
Бурса Мікалай
Бухавец Аляксандр
Васілеўскі Іван
 
гп
 
LT)
ID
 
00
СГІ
о
 
 
rd
12.05.1944
12.05.1944
17.05.1944
12(22).05.
1944
19.05.1944
12.05.1944
12.05.1944
сг>
LT) о
LT) о
12.05.1944
17.05.1944
11.05.1944
19.05.1944
17.05.1944
рыма-каталік
праваслаўны
рыма-каталік
праваслаўны
рыма-каталік ,
рыма-каталік I
рыма-каталік
рыма-каталік
рыма-каталік
рыма-каталік
рыма-каталік
праваслаўны
рыма-каталік
рыма-каталік
стралец
стралец
капрал
падпаручнік
капрал
капрал !
стралец
сяржант
улан
ст. стралец
падпаручнік
зьвязовы
стралец
стралец
Вялікая Сьвенціца (Ваўкавыск)
Расолішкі (Валожын)
Целякі (Ваўкавыск)
Апешкі (Стаўпцы)
LfOEt/BIAI
Будкі (Столін) !
Будкі (Столін) I
Месякоўшчына (Стаўпцы)
Ясьманы (Валожын)
Мсьцібаў (Ваўкавыск)
Юшкаўка (Вілейка)
Паляны (Ашмяны)
Слабодка (Браслаў)
Даўгілаўшчына (Ліда)
25.02.1923
07.07.1912
11.05.1909
22.04.1916
28.12(7).1912
08.10.1906
ю
сг>
о rd
10.08.1907
02.01.1923
13.03.1916
18.01.1922
10.05.1914
19.02.1919
09.02.1904
Вінскі Язэп
Віршыц Іван
Воўк Казімер
Высоцкі Міхал
Вярбіцкі Юльян і
Гайдэмскі Геранім
Гайдэмскі Мар'ян ।
Галаўня-Грыцкевіч Баляслаў
Голуб Сьцяпан
Галіцкі Станіслаў
Гапановіч Фэлікс
Гедройць Антон
Гендалеўскі Генрык
Гразінскі Віталь
24.
25.
26.
27.
I 8Z I
 
 
 
32.
Е£
34.
35.
36.
 
19.05.1944
12.05.1944
12.05.1944
17.05.1944
20.05.1944
17.05.1944
25.04.1944
29.04.1944
12.05.1944
12.05.1944
17.05.1944
17.05.1944
| 18.05.1944
22.05.1944
рыма-каталік
рыма-каталік
праваслаўны
рыма-каталік
рыма-каталік
рыма-каталік
праваслаўны
праваслаўны
праваслаўны
праваслаўны
рыма-каталік
праваслаўны
рыма-каталік
праваслаўны
бамбардзір
стралец
ст. стралец -
стралец
ст. стралец
ст. стралец
стралец
ст. стралец
стралец
ст. стралец
улан
сапёр
| ст. сяржант !
кананер
Новая Руда (Горадня)
Верабейкі (Ваўкавыск)
Баяры (Дзісна) |
. Дзеовяно
(Стаўпцы)
Селішчы (Валожын)
Навасёлкі (Паставы)
Ложы (Баранавічы)
Лань (Нясьвіж)
Масевічы (Ваўкавыск)
ЖандоваЖарноўка (Горадня)
Куршынавічы (Баранавічы)
Грабава (Слонім)
Ашмяны
Чараўкі (Паставы)
5
о
12.05.1915
(?) 1913
04.01.1906
00 о сл
о
о
22(25) 02.19
23
16.12.1919
(?) 1907
10.10.1910
01.01.1912
12.04.1913
| 08.03.1905
01.03.1911
Грынкенвіч Казімер
Гутоўскі Іван
, Дземідовіч Арсен і
Доўгаполь Станіслаў
Драчынскі Ігнат
Дубовік Аляксандар
Жак Анатоль
Жук Рыгор
Жук Уладзімер
Жывалеўскі Барыс
Жыжа Іван
Жэбрунь Іван
I Завадзкі Ўладзіслаў
Зарэцкі Юстын
   
19.05.1944
13.05.1944
27.03.1944
17.05.1944
17.05.1944
| 17.05.1944
I 19.05.1944
22(12).О5.
1944
17.05.1944
сл
16.05.1944
12.05.1944
17.05.1944 |
17.05.1944
22.05.1944
рыма-каталік
праваслаўны
праваслаўны
рыма-каталік
праваслаўны
рыма-каталік
рыма-каталік
рыма-каталік
праваслаўны
оз 103
03
рыма-каталік
праваслаўны
рыма-каталік і
рыма-каталік
рыма-каталік
стралец
зьвязовы
бамбардзір
зьвязовы
улан
стралец I
падхаружы ,
падпаручнік
стралец
m О
□; co
 
стралец
стралец !
падпаручнік
стралец
Баравы (Браслаў)
Стахоўцы (Паставы)
Любкі (Вілейка)
Антонава (Валожын)
Хмелева (Берасьце)
Горадня I
Наваградак і
Масан (Паставы)
Навасады (Ваўкавыск)
Гройна (Баранавічы)
Быстрыца (Іванава)
Кухчыцы (Нясьвіж)
Ракі (Ліда) |
Случ (Шчучын)
Ракаў (Валожын)
28.06.1914
15.12.1910
07(01).09.
1912
02.02.1905
25.04.1915
I 10.11.1919
I 02.01.1915
01.10.1913
17.03.1904
CO сл
00
co
о
19.03.1906
12.06.1901
??.06.1917
14.04.1914
01.11.1919
Крупка Мечыслаў
Кулак Іван
Куновіч Пятро
Курпян Тадэвуш
Куц Марк
| Кучынскі Вацлаў
Лабанаў Анатоль
Лазічонак Эдуард
Ламаска Нікадзім
 
Лата Язэп
Лахута Павал
Лебядзевіч Юльян
Лянгоўскі Браніслаў
Лешка Станіслаў
  
12.05.1944
11.03.1944
I 17.05.1944
31.05.1944
12.05.1944
06.07.1944
28.04.1944
17.05.1944
12.05.1944
13.05.1944
17.05.1944
12.05.1944
14.05.1944
 
17.05.1944
 
 
 
 
 
 
 
             
:а Людавік
■віч Аляксаі
ВІЧ Іван
чык Міхал
іэўскі-Сама іслаў
чэвіч АНТОН
гц Станісла
яўскі Іван
ковіч Язэп
туль Станіс
евіч Антон
/ліс Станісг
/шак Робэр
ееўскі Сігізі H
сі с=;
Луке
Луто
Люб
£ £ U
Лядг
Мазі
Мал
Map
Map
Mac
Mar
Mar
Мац Яўге
 
m
 
LH
to
 
19.05.1944
17.05.1944
19.05.1944
17.05.1944
17.05.1944
15.05.1944
05.04.1944
г12.05.1944
12.05.1944
03.04.1944
17.05.1944
04.05.1944
| 12.05.1944
17.05.1944
праваслаўны
рыма-каталік
рыма-каталік
рыма-каталік
рыма-каталік
рыма-каталік
рыма-каталік
рыма-каталік
рыма-каталік
рыма-каталік
праваслаўны
рыма-каталік
рыма-каталік
рыма-каталік
сапёр
стралец
стралец
капітан
капрал
стралец
кананер
капрал ।
стралец
стралец
стралец
сержант
| ст. стралец
стралец
Мажаі (Дзісна)
Вялікая Волька (Пінск)
Завостравічы (Нясьвіж)
Са калец (Браслаў)
Перажыры (Маладзечна)
Шміткі (Дзісна)
МышкіДунілавічы (Паставы)
Гулі (Паставы)
Ракаў (Валожын)
Клецк
Дубіна (Валожын)
Янушкевічы (Валожын)
Горадня
Забур'е (Берасьце)
12.08.1913
2
05.07.1925
20.02.1905
29.08.1909
25.12.1908
30.05.1919
15.04.1910
16.03.1912
06.04.1910
12.03.1907
06.09.1909
02.12.1923
17.10.1924
Мацяс Аляксандар
Мікула Язэп
Міцькоўскі Юры
Міхалеўскі Лявон
Мурашка Дамінік Леапольд
Мышко Віктар
Мушко Пятро
Навіцкі Лёнгін ,
Палацкі Юльян
Папельскі Канстанцін
Пашкоўскі Ўладзімер
Пачакоўскі Баляслаў
Пекарт Вечаслаў
Пехацінскі Мар'ян
96.
97.
CO
99.
100.
о
102.
о
о
105.
106.
о
■801 |
601
17.05.1944
17.05.1944
18.05.1944
I 17.05.1944
17.05.1944
23.06.1944
12.06.1944
I 19.05.1944 I
12.05.1944
12.05.1944
17.05.1944
12.05.1944
17.05.1944
13.05.1944
   
 
Баяры (Шчучын
Плюсы (Брасла/
Гавезна (Нясьвіж
| Менск
Загалы (Пружані
Салавіха (Паставы
Пяшховіч (Баранав
Ю
О
Шакоўшч (Валожьн
Барсукі (Браслаўі
Русачкі (Шчучын
Камень Наваград (Валожыз
Амошкі (Вілейка)
КачановР (Нясьвіж^
о
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
«—
( )
О\1
 
CNl
 
 
 
 
12.05.1944
12.05.1944
О сгі
12.05.1944
12.05.1944
12.05.1944
17.05.1944
17.05.1944
17.05.1944
09.05.1944
17.05.1944
12.05.1944
17.07.1944
рыма-каталік
рыма-каталік
рыма-каталік
рыма-каталік
праваслаўны
рыма-каталік
рыма-каталік
праваслаўны
праваслаўны
рыма-каталік
рыма-каталік
праваслаўны
рыма-каталік
зьвязовы
m О
ск co
ст. сапёр
капрал
кананер
ст. стралец
зьвязовы
сапёр
ст. стралец
зьвязовы
стралец
стралец
капрал
Ізабэлін (Ваўкавыск)
Пінск
Угляны (Пружаны)
Вялікія Сантакі (Ліда)
Карытыскі (Бельск Падляскі)
I Менск I
Шубін (Стаўпцы)
Лунін (Лунінец)
Гулічы (Баранавічы)
Залескі Млынок (Пінск)
Задварняны (Шчучын)
Маркава (Маладзечна)
Лемяневічы (Пінск)
(?) 1913
I 26.12.1913 1
0061'90'91
19.03.1908
08.03.1907
I 06.03.1917 I
06.11.1909
10.12.1910
 
10.02.1919 .
21.07.1912
15.07.1900
оо о сп
о
14.06.1909
Рунгэ Антон
1 Сабчак Сьцяпан
Сакута Ваўранец
Сантоцкі Іван
Семянюк Караль
I Сялява Язэп
Сечка Юры
Сідаровіч
Аляксандар
Сідарэнка Вацлаў
Сінкоўскі Казімер
Слапік Браніслаў
Слуцкі Аляксандар
Сьпікевіч Герман
124.
LT)
126.
127.
128.
6ZL |
130.
m
132.
133.
134.
135.
136.
17.05.1944
17.05.1944
17.05.1944
17.05.1944
20.05.1944
17.05.1944
28.04.1944
17.05.1944
17.05.1944
12.05.1944
12.05.1944
02.05.1944
12.05.1944
10.05.1944
рыма-каталік
рыма-каталік
рыма-каталік
праваслаўны
рыма-каталік
рыма-каталік
рыма-каталік
рыма-каталік
рыма-каталік
праваслаўны
рыма-каталік
рыма-каталік
праваслаўны
рыма-каталік
капрал
стралец
сяржант
стралец
капрал
стралец
стралец
стралец
зьвязовы
ст. стралец
ст. стралец
стралец
ст. стралец
стралец
CD (X
(Валожын)
Гавя (Ліда)
| Белуцішкі
(Браслаў)
Іменін
(Кобрын)
Дубішчы
(Баранавічы)
Мацевічы
(Маладзечна) |
Шкордзі
(Шчучын)
Сьвярэнкава
(Стаўпцы)
Случ
(Шчучын)
Зародзічы
(Маладзечна) |
Антонішкі
(Браслаў)
Дайнава
(Ліда)
Гердуцішкі
(Маладзечна) |
Гатовічы
(Ліда)
01.01.1910
[ 10.11.1924
01.01.1906
02.09.1906
28.01.1906
17.05.1924
01.01.1921
05.02.1904
20.05.1911
03.03.1910
14.11.1907
01.01.1901
15.01.1901
21.02.1910
Станкевіч Язэп
Сташэўскі Станіслаў
Стэрыновіч
Мечыслаў
Сурма Пятро
Сяўрук Язэп
Такарэвіч Хведар
Трусіла Іван
Туміловіч Іван
Урублеўскі Язэп
Усік Міхал
Ушак Сігізмунд
Учкароніс Адам
Халовіч Вінцэнт
Хвайніцкі Антон
137.
CO m
139.
140.
141.
142.
143.
144.
145.
146.
147.
ОО
149.
о ІП
12.05.1944
12.05.1944
18.05.1944 |
12.05.1944
12.05.1944
12.05.1944
17.05.1944
17.05.1944
25.04.1944
05
19.05.1944
15.05.1944
30.05.1944 ]
12.05.1944 |
12.05.1944
17.05.1944
54
 
 
 
 
 
54
54
 
 
 
54
54
54
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Спабодка (Стаўпцы
Лапічы (Горадня
Наваград
Плянта (Ваўкавьн
Шведы (Вілейка)
Ляскоўка (Вілейка)
Докшыць
Крупава (Ліда)
Вялікае С (Пружань
Казьмера (Горадня'
Руда Ліпічанск; (Шчучын
Вялікія He (Стаўпцы
Дзьвінск
Горадня
| Казічы (Л
Гарнічы (Пінск)
(—5
 
 
 
 
12.05.1944
17.05.1944
12.05.1944
I 12.05.1944
12.05.1944
12.05.1944
28.04.1944
| 12.05.1944
17.05.1944
17.05.1944
13.05.1944
17.05.1944
| 17.05.1944
12.05.1944
рыма-каталік
рыма-каталік
рыма-каталік
праваслаўны
рыма-каталік
рыма-каталік
рыма-каталік
рыма-каталік
рыма-каталік
рыма-каталік
рыма-каталік
праваслаўны
рыма-каталік
грэка-каталік
стралец
сапёр
сяржант
I стралец
ст. стралец
стралец
кананер
стралец
ст. стралец
ст. стралец
стралец
стралец
стралец ;
сапёр
Юнцэвічы (Вілейка)
Мазурка (Валожын)
Берчаўцы (Ліда)
Ізін (Пінск)
Канічка (Наваградак)
Думарычкі (Браслаў)
Малахі (Валожын)
Горадня
Лапшын (Пінск)
Лаўры (Ваўкавыск)
Канюхі (Ваўкавыск)
Майдан (Беласток)
Лунінец
Радчыцк (Столін)
10.11.1906
15.04.1922
27.05.1906
 
25.09.1924
01.02.1901
 
02.10.1908
25.06.1920
22.08.1920
18.03.1902
21.05.1922
(?) 1911
16.03.1910
27.08.1926
21.08.1921
Царык Іван
Цаюн Аляксандар
Цыноўскі Ўладзіслаў
Фафівус Казімер |
Франкевіч Павал
Юран Сьцяпан
Юргелевіч Уладзіслаў
Юшкевіч Павал
Юшкевіч Сьцяпан
Юшкевіч Юльян
Якімчык Яўхім
Яроцкі Вінцэнт
Ясінскі Юры і
Яўтух Васіль
167.
168.
169.
о
171.
172.
173.
| 174.
175.
176.
177.
178.
179.
о co
БЕЛАРУСКІЯ КАМБАТАНТЫ, ЯКІЯ БРАЛІ ЎДЗЕЛ У СЬВЯТКАВАНЬНЯХ УГОДКАЎ БІТВЫ ЗА МОНТЭ-КАСІНА
35-я Ўгодкі (трлвень 1979 г.)
Хведар Кажаневіч, нарадзіўся 14 лютага 1925 г. у вёсцы Любельполь Пінскага павету. Веравызнаньне — праваслаўны. 14 красавіка 1942 г. быў прыняты ў Польскую армію ў СССР пад камандаваньнем генэрала У. Андэрса. Быў залічаны ў 23-ці полк 7-й пяхотнай дывізіі. 2 сьнежня 1942 г. скончыў падафіцэрскую школу. У 1943 г. быў пераведзены ў 1-ы Крэхавецкі ўланскі полк, дзе знаходзіўся да пачатку 1944 г. Пазьней быў залічаны ў дывізіён танкавага абслугоўваньня. У складзе гэтага падразьдзелу браў удзел у бітве за Монтэ-Касіна, за што быў ганараваны Памятным крыжам Монтэ-Касіна № 32174. 3 кастрычніка 1944 г. у складзе каманднага швадрону 4-га танкавага палка «Скарпіёны» 2-й Варшаўскай танкавай дывізіі. Удзельнічаў у авалоданьні Балёніяй. Пасьля вайны стала жыве ў Манчэстары (Вялікая Брытанія). У 1945—1946 гг. належаў да вайсковага спартовага клюбу «Скарпіён». Актыўны сябра Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі. За ўдзел у італьянскай кампаніі мае шэраг дывізійных і палкавых адзнакаў.
Кастусь Маскалік, нарадзіўся ў 1918 г. Веравызнаньне — грэка-каталік. У 1940 г. быў змабілізаваны ў Чырвоную Армію. У 1942 г. добраахвотна ўступіў у Польскую армію ў СССР пад камандаваньнем генэрала У. Андэрса. Удзельнік італьянскай кампаніі. Адзначаны брытанскімі й польскімі ўзнагародамі. Пасьля вайны жыве ў Лёндане. Сябра Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі. Грэка-каталіцкі сьвятар.
Віктар Сянкевіч, нарадзіўся 19 студзеня 1926 г. у вёсцы Гірстуны на Глыбоччыне. Веравызнаньне — рыма-каталік. У чэрвені 1944 г. уступіў у Менскую школу камандзераў Беларускай Краёвай Абароны. Са жніўня па верасень 1944 г. знаходзіўся ў нямецкім войску (30-я грэнадзёрская дывізія СС) у Францыі. У студзені 1945 г. у якасьці добраахвотніка быў залічаны ў 3-ю Карпацкую дывізію пяхоты 2-га Польскага корпусу. Удзельнік італьянскай кампаніі. Адзначаны брытанскімі й польскімі вайсковымі ўзнагародамі, у тым ліку — Зоркай Італіі. Адзін з актывістаў і пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху ў Польскіх узброеных сілах на Захадзе (1944—1946 г.).
Адзін з заснавальнікаў Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі. Пасьля вайны стала жыве ў Каліфорніі (ЗША).
50-яўгодкі (травень 1994 г.)
Язэп Жамойдзін, нарадзіўся ў 1915 г. у вёсцы Вузбалаць Валожынскага павету. Веравызнаньне — праваслаўны. У студзені 1938 г. змабілізаваны на тэрміновую службу ў 1-ы лёгкаартылерыйскі полк легіёнаў (Вільня). Удзельнічаў пад Вышкавам у верасьнёўскай кампаніі 1939 г. У 1939—1941 гг. — у савецкім палоне. У верасьні 1941 г. залічаны ў Польскую армію ў СССР, у 5-ы лёгка-артылерыйскі полк 5-й пяхотнай дывізіі. 15 жніўня 1942 г. перайшоў пад брытанскае камандаваньне. 27 кастрычніка 1942 г. залічаны ў склад 11 Валынскага стралецкага батальёну. 17 сьнежня 1942 г. атрымаў годнасьць капрала. 14 красавіка 1943 г. пераведзены ў 14-ы Віленскі стралецкі батальён «Дзікія кошкі». Браў удзел ў італьянскай кампаніі, у тым ліку ў баях на р. Сандра, бітве за Монтэ-Касіна, баявых дзеяньнях на Адрыятычным узьбярэжжы, авалоданьні Анконаю, узяцьці Балёніі. Узнагароды: Памятны крыж Монтэ-Касіна № 21360, мэдаль Вайны 1939—1945, мэдаль «За Абарону». Дэмабілізаваўся 28 ліпеня 1947 г. Увосень 1947 г. вярнуўся ў Беларусь. У 1950 г. арыштаваны органамі МДБ і асуджаны па арт. 72 «б» КК БССР на 10 гадоў зьняволеньня. У 1951—1955 гг. — на спэцпасяленьні ў Іркуцкай вобласьці. У 1958 г. вярнуўся ў Беларусь. У 90-я гг. — актыўны сябра Беларускай асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Памёр у 2003 г. у Маладзечна.
Якуб Конан, нарадзіўся 28 сакавіка 1913 г. у вёсцы Міхалава Маладзечанскага павету. Веравызнаньне — праваслаўны. У 1936—1937 гг. адбываў тэрміновую службу ў 18-м лёгка-артылерыйскім палку. У верасьні 1939 г. у складзе 33-га лёгка-артылерыйскага палка браў удзел у абароне Львова. У 1939— 1941 гг. —у савецкім палоне. 15 верасьня 1941 г. у якасьці добраахвотніка залічаны ў склад 5-га лёгка-артылерыйскага палка 5-й пяхотнай дывізіі. 3 15 сакавіка 1944 г. на італьянскім фронце, дзе ўдзельнічаў у баявых дзеяньнях, у тым ліку ў бітве за Монтэ-Касіна. 9 сакавіка 1945 г. пераведзены ў 17-ы артылерыйскі полк 7-й пяхотнай дывізіі. Узнагароды: Памятны крыж Монтэ-Касіна, мэдаль Войска, Зорка Італіі, Зорка 1939—1945, мэдальВайны 1939—1945,дывізійныяадзнакі. Належаўдаг. зв. «групы супраціву» (польскія жаўнеры, якія адмаўляліся дэмабілізоўвацца, а таксама вяртацца на радзіму, уважаючы, што яны
мусяць змагацца далей). У 1948 г. дэмабілізаваўся й вярнуўся ў Беларусь. У 1951 г. арыштаваны органамі НКУС і разам з сям’ёй дэпартаваны ў Іркуцкую вобласьць. Па вяртаньні з Сібіры жыве ў мястэчку Бярэзінскае (Маладзечанскі раён).
Канстанцін Невядомскі, нарадзіўся 4 ліпеня 1911 г. у Пінску. Веравызнаньне — праваслаўны. У 1929—1931 гг. адбываў тэрміновую службу ў 61-м пяхотным палку (Быдгашч). У 1939 г. быў закліканы ў 83-ці полк ЗО-й пяхотнай дывізіі. У 1940 г. арыштаваны органамі НКУС і зьняволены ўва УсьцьСольлягу. У 1942 г. уступіў у Польскую армію ў СССР. У складзе 5-й «крэсавай» дывізіі пяхоты ўдзельнічаў у італьянскай кампаніі. Узнагароды: Памятны крыж Монтэ-Касіна, Зорка Італіі, мэдаль Вайны 1939—1945, мэдаль «За Абарону». 1 Іасьля дэмабілізацыі жыў у Вялікабрытаніі. У 1960 г. вярнуўся ў Беларусь. Памёр 3 студзеня 2002 г. у Пінску.
Аляксандар Паўлоўскі, нарадзіўся ў 1909 г. на Гарадзеншчыне. Удзельнік верасьнёўскай кампаніі 1939 г. У 1939—1941 гг. — у савецкім палоне. У 1941 г. уступіў у Польскую армію ў СССР пад камандаваньнем генэрала У Андэрса. У 1944—1945 гг. браў удзел у італьянскай кампаніі, у тым ліку ў бітве за Монтэ-Касіна. Узнагароды: Памятны крыж Монтэ-Касіна, мэдаль «За Абарону», дывізійныя адзнакі. Пасьля дэмабілізацыі ў 1947 г. вярнуўся ў Беларусь. У 1951 г. арыштаваны органамі НКУС і разам з сям’ёй дэпартаваны ў Іркуцкую вобласьць. ГІа вяртаньні з Сібіры стала жыў на Гарадзеншчыне.
ВАЙСКОЎЦЫ ПОЛЬСКІХ УЗБРОЕНЫХ СІЛАЎ НА ЗАХАДЗЕ, ЯКІЯ НА 2000 ГОД ПРАЖЫВАЛІ Ў БЕЛАРУСІ
Мікалай Валынец, нарадзіўся ў 1915 г. у вёсцы Каловічы Вілейскага павету. У 1936 г. адбываў тэрміновую службу ў ГІольскім войску. Удзельнік верасьнёўскае кампаніі 1939 г. У 1939—1941 гг. — у савецкім палоне. У 1941 г. уступіў у Польскую армію ў СССР і быў залічаны ў 5-ю пяхотную дывізію. Са сьнежня 1943 г. — на італьянскім фронце, дзе браў удзел у баявых дзеяньнях, у тым ліку ў бітве за Монтэ-Касіна. Узнагароды: Памятны крыж Монтэ-Касіна, Зорка Італіі ды інш. У 1947 г. дэмабілізаваўся. Па вайне жыў і працаваў у Манчэс-
тары. У 1996 г. вярнуўся ў Беларусь. Памёр у жніўні 2003 г. у Вілейцы.
Яўген Гунько, нарадзіўся ў 1914 г. на Мядзельшчыне. Жаўнер 2-га Польскага корпусу. Удзельнік італьянскай кампаніі. ІІа вайне вярнуўся ў Беларусь. У 1951 г. арыштаваны органамі ІІКУС і разам з сям’ёй дэпартаваны ў Іркуцкую вобласьць. Па вяртаньні з Сібіры стала жыў у вёсцы Восава Мядзельскага раёну.
Міхал Ласько, жаўнер 2-га ГІольскага корпусу. Па вайне жыў у вёсцы Закляценьне Драгічынскага раёну.
Яўген Русак, нарадзіўся ў 1908 г. каля Маладзечна. У 1940 г. быў арыштаваны НКУС і высланы ў Сібір дзеля адбыцьця тэрміну зьняволеньня. У 1941 альбо 1942 г. уступіў у Польскую армію ў СССР пад камандаваньнем генэрала У Андэрса. Удзельнік італьянскай кампаніі. Пасьля вайны вярнуўся ў Беларусь. У 1951 г. арыштаваны органамі НКУС і разам з сям’ёй дэпартаваны ў Іркуцкую вобласьць. Па вяртаньні з Сібіры стала жыў у Маладзечне.
Васіль Фядзенка, жаўнер 2-га Польскага корпусу. Удзельнік італьянскай кампаніі. Па вайне жыў у вёсцы Сьветач Бярозаўскага раёну.
Валянцін Шальц, жаўнер 2-га Польскага корпусу. Удзельнік італьянскай кампаніі. Па вайне жыў у вёсцы Муляры Пастаўскага раёну.
Мікалай Якабсан, нарадзіўся ў 1904г. на Палесьсі. У 1941 г. арыштаваны НКУС. 3 1941 ці 1942 г. —жаўнер Польскай арміі ў СССР. Пазьней жаўнер 2-га Польскага корпусу. Удзельнік італьянскай кампаніі. Па вайне вярнуўся ў Беларусь. У 1951 г. арыштаваны органамі НКУС і разам з сям’ёй дэпартаваны ў Іркуцкую вобласьць. Па вяртаньні з Сібіры стала жыў у вёсцы Целяханы Берасьцейскай вобласьці.
Казімер Якубовіч, жаўнер 2-га Польскага корпусу. Удзельнік італьянскай кампаніі. Па вайне жыў у мястэчку Варапаева Пастаўскага раёну.
БЕЛАРУСЫ Ў ПОЛЬСКІХ УЗБРОЕНЫХ СІЛАХ ПАД БРЫТАНСКІМ КАМАНДАВАНЬНЕМ. ХРАНАЛЁГІЯ АСНОЎНЫХ ПАДЗЕЯЎ
30 ліпеня 1941 г. падпісанне савецка-польскай дамовы аб узнаўленьні дыпляматычных узаемаадносінаў.
12 жніўня 1941 г. абвяшчэньне Прэзыдыумам Вярхоўнага Савету СССР амністыі для польскіх грамадзянаў.
14 жніўня 1941 г. падпісаньне савецка-польскай вайсковай дамовы, згодна з якой пачалося стварэньне на тэрыторыі СССР Польскай ар.міі пад камандаваньнем генэрала Ўладзіслава Андэрса.
25 сьнежня 1941 г. распараджэньне Дзяржаўнага камітэту абароны СССР аб дазволе на павелічэньне Польскай арміі да 96 тыс. чалавек. Фактычная забарона прымаць у Польскую армію прадстаўнікоў нацыянальных меншасьцяў, у тым ліку — беларусаў.
6 лютага 1942 г. пачатак мабілізацыі ў Польскую армію на тэрыторыі Узбэцкай ССР, Казахскай ССР і Кіргізкай ССР.
24 сакавіка 4 красавіка 1942 г. першая эвакуацыя Польскай арміі ў Іран, у выніку якой СССР пакінула звыш 33 тыс. вайскоўцаў і 12 тыс. цывільных асобаў.
5-25 жніўня 1942 г. другая эвакуацыя Польскай арміі на тэрыторыю Ірану, падчас якой з Савецкага Саюзу было выведзена звыш 44 тыс. вайскоўцаў і 25 тыс. цывільных асобаў.
12 верасыія 1942 г. перафармаваньне Польскай арміі генэрала Андэрса й стварэньне Польскай арміі на Ўсходзе.
Ліпень 1943 г. вылучэньне з Польскай арміі на Ўсходзе 2-га Польскага корпусу пад камандаваньнем генэрала Андэрса.
15 сьнежня 1943 1 красавіка 1944 гг. -транспартаваньне 2-га Польскага корпусу з Эгіпту ў Італію дзеля ўдзелу ў баявых дзеяньнях.
17 студзеня 1944 г. пачатак наступу войскаў альянтаў на нямецкую ўмацаваную лінію «Густава». У выніку баявых дзеяньняў да сярэдзіны красавіка 1944 г. страты хаўрусьнікаў склалі звыш 52 тыс. чалавек, у тым ліку — 8340 жаўнераў загінулі.
23 сакавіка 1944 г. сустрэча генэрала Андэрса з камандзерам 8-й Брытанскай арміі генэралам Оліверам Лізам, падчас якой была дасягнутая згода першага на накіраваньне 2-га Польскага корпусу на штурм лініі «Густава» ў раёне МонтэКасіна.
11 траўня 1944 г. пачатак наступу на лінію «Густава» й штурму Монтэ-Касіна з удзелам 2-га Польскага корпусу.
18 траўня 1944 г. авалоданьне ўзвышшам Монтэ-Касіна.
1—18 ліпеня 1944 г. удзел 2-га Польскага корпусу ў баях на Адрыятычным узьбярэжжы.
Студзень 1945 г. залічэньне ў асабовы склад 2-га Польскага корпусу групы былых жаўнераў Беларускай Краёвай Абароны (БКА).
9—11 красавіка 1945 г. удзел 2-га Польскага корпусу ў баях за Балёнію.
Лета 1945 г. запачаткаваньне беларускага нацыянальнага руху сярод вайскоўцаў 2-га Польскага корпусу; пачатак нелегальнага распаўсюду сярод польскіх вайскоўцаў газэты «Беларускія Навіны».
25 сакавіка 1946 г. сьвяткаваньне вайскоўцамі-беларусамі з 2-га Польскага корпусу ўгодкаў абвяшчэньня БНР.
Верасень 1946 г. перакід 2-га Польскага корпусу з Італіі ў Вялікабрытанію, дзе пачаўся працэс павольнай дэмабілізацыі асабовага складу й расфармаваньня польскіх частак.
22 верасьня 1946 г. сход ініцыятыўнай групы дэмабілізаваных польскіх вайскоўцаў беларускага паходжаньня ў Лёндане і стварэньне Згуртаваньня беларускай самадапамогі ў Вялікабрытаніі.
15 кастрычніка 1946 г. загад галоўнага штабу 2-га Польскага корпусу на распаўсюд сярод вайскоўцаў газэты «Беларускія Навіны».
16 лістапада 1946 г. дазвол шэфу галоўнага штабу Польскіх узброеных сілаў на Захадзе генэрала С. Капаньскага на залічэньне польскіх вайскоўцаў да Згуртаваньня беларускай самадапамогі ў Вялікабрытаніі.
18—19 студзеня 1947 г., Лёндан устаноўчы зьезд Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі (ЗБВБ), якое амаль цалкам было створанае зь ліку былых вайскоўцаў Польскіх узброеных сілаў на Захадзе. Прысутнічала больш за 100 вайскоўцаўбеларусаў.
Пачатак 1948 г. стварэньне Згуртаваньня беларускіх камбатантаў у Вялікай Брытаніі, а таксама Згуртаваныія беларускіх камбатантаў у Бэльгіі, закладальнікамі якіх сталі былыя вайскоўцы 2-га Польскага корпусу.
1 красавіка 1951 г. прымусовая дэпартацыя органаміМДБ БССР на спэцпасяленьне ў Іркуцкую вобласьць сем’яў былых жаўнераў Арміі Андэрса, якія пасьля вайны вярнуліся ў Беларусь. Разам было дэпартавана ў Сібір ня менш 890 былых вайскоўцаў.
18 траўня 1954 г. -у 10-я ўгодкі бітвы за Монтэ-Касінатамтэйшыя вайсковыя могілкі наведаў прэзыдэнт Рады БНР Мікола Абрамчык. Каталіцкі сьвятар а. Пётра Татарыновіч адправіў імшу ў беларускай мове ў памяць па беларусах, палеглых падчас бітвы.
1965, Мюнхэн выхад у выдавецтве «Бацькаўшчына» кнігі Пётры Сыча «Сьмерць і салаўі. Успаміны афіцэра-беларуса з-пад Монтэ-Касіна».
18 траўня 1979 г. урачыстае сьвяткаваньне 35-х угодкаў бітвы за Монтэ-Касіна, у якім брала ўдзел дэлегацыя беларускіх вэтэранаў на эміграцыі ў складзе Кастуся Маскаліка, Хведара Кажаневіча й Віктара Сянкевіча. Айцсц Маскалік па-беларуску адправіў імшу па загінулых земляках.
Травень 1994 г., Італія, Польшчасьвяткаваньне 50-х угодкаў бітвы за Монтэ-Касіна, у якім узялі ўдзел 6 вэтэранаў з Беларусі.
18 траўня 2002 г. урачыстасьці перад помнікам МонтэКасіна ў Варшаве з удзелам беларускай дэлегацыі.
Травень 2004 г. — 60-я ўгодкі бітвы за Монтэ-Касіна. У Беларусі засталіся ў жывых апошнія ўдзелыіікі бітвы Якуб Конан і Міхал Ласько.
Вайскоўцы-беларусы з Польскай арміі на Ўсходзе. Эгіпет, 1943 г.
Удзельнік бітвы за Монтэ-Касіна Хведар Кажаневіч, вайсковец 4-га панцырнага палка «Скарпіёны» 2-й Варшаўскай панцырнае дывізіі. Італія, 1945 г.
Грамада жаўнераў 5-й крэсавай дывізіі пяхоты. Эгіпет, 1943 г.
Праваслаўныя крыжы на вайсковых могілках Монтэ-Касіна.
Магіла Арсена Дземідовіча зь Дзісьненшчыны, які загінуў 12 траўня 1944 г. падчас першага штурму Монтэ-Касіна.
Вайсковец 5-й крэсавай дывізіі пяхоты Канстанцін Невядомскі на магіле свайго сваяка падпаручніка Міхала Сахарэвіча. Балёнія (Італія).
Жаўнеры 5-й крэсавай дывізіі пяхоты Юры Весялкоўскі (зьлева) і Павал Навара.
Пасьведчаньне аб узнагароджаньні Памятным крыжам Хведара Кажаневіча.
Удзельнік бітвы за МонтэКасіна капрал 14-га віленскага батальёну «Рысі» 5-й крэсавай дывізіі пяхоты Язэп Жамойдзін (справа) з сябрам.
Італія, 1945 г.
Rozkazem Dtwo.Ar.
 
Ne.
z dnia
zostof nadony.
 
Nr
upowazniajQca do noszenia
KRZYZA PAMIATKOWEGO
KRZYZ PAMIATKOWY
^^MONTE CASSINO
A > M 0 14 Ь
wydano no podsto * .
Dekretu Naczelnego co г ...1945
L dz 3504/Pers. W4
\ A г' > • • '-чгж^ J
z dnia 26 Lipca 19^4 “ .y
Удзельнік бітвы за Монтэ-Касіна Аляксей Сапега.
Максім Рудзь і Сцяпан Рудзь пляменьнік і дзядзька. Першы быў сяржантам камандзерскай школы Беларускай краёвай абароны, другі — высланы НКУС у 1940 г. у Сібір. Сустрэліся ў 2-м Польскім корпусе ў Італіі ў 1945 г.
Грамадка жаўнераўбеларусаў 2-га Польскага корпусу пачынальнікаў беларускага руху сярод польскіх вайскоўцаў. У першым шэрагу стаяць зьлева направа: Павал Навара, Аляксандар Лебедзь, Віктар Сянкевіч.
У другім Мікалай Гаховіч, Міхась Яскевіч, Мікалай Калесьнікевіч, Генрык Сянкевіч. Італія, 1945 г.
Айцец Чэслаў Сіповіч з жаўнерам-беларусам з 2-га Польскага корпусу. Італія, 1946 г.
Сьвяткаваньне вайскоўцамібеларусамі ўгодкаў абвяшчэньня БНР.
Рым, сакавік 1946 г.
Беларусы-жаўнеры 33-га лёгкаартылерыйскага палка легіёнаў. Зьлева направа: Якуб Конан, невядомы, Міхась Шалкоўскі, Мікола Багуцкі. Львоў, верасень 1939 г.
Беларусы з 2-га Польскага корпусу. Зьлева Аляксандар Надсан.
Удзельнік бітвы за Монтэ-Касіна Язэп Ціпка (справа) сярод сяброў з 3-й дывізіі карпацкіх стральцоў.
Віктар Сянкевіч пад гербам «Пагоня» падчас кірмашу ў 5-й крэсавай дывізіі пяхоты. Мадэна (Італія), 1946 г.
Сустрэча сяброў Згуртаваньня беларускіх камбатантаў у Вялікай Брытаніі. Манчэстар, 1950 г.
Вінцэнт Жук-Грыцкевіч вайсковец 5-й крэсавай дывізіі пяхоты.
Вэтэран італьянскай кампаніі й паваенны старшыня Саюзу польскіх камбатантаў у г. Сарны (Канада) Мікалай Бутар з Вілейшчыны.
Міхась Ляўдар — старэйшы капрал Польскай вайсковай авіяцыі пад Брытанскай камандай, Англія, 1943 г.
syc/Ўігі.Я 5/6
11
Pro but At a і Into etabry fbdro
Пасьведчаньне Пётры Сыча сябра Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі.
/тіопу Ьаікой.
Data I mtQoca
nnradseAn la
Хведар Кажаневіч (зьлева) i Віктар Сянкевіч падчас сьвяткаваньня 35-х угодкаў бітвы за Монтэ-Касіна.
Травень 1979 г.
Камбатанты зь Беларусі й Польшчы падчас святкаваньня 50-х угодкаў бітвы за МонтэКасіна. Італія, травень 1994 г.
tnMnJu якіасікй'u suaic 6uh. ap-fuc i*-kvi t NfcW,
ПЁТРА СЫЧ «СЬМЕРЦЬ I САЛАЎІ»
Пётра Сыч
СЬМЕРЦЬ I САЛАЎІ
(Успаміны афіцэра-беларуса з-пад Монтэ-Касіна)
Прадмова
Кніжка гэта малая, але мае цікавы й глыбокі зьмест. Яна адсланяе жорсткія адносіны між людзьмі й народамі ў нашым веку, калі чалавецтва дайшло да вялікіх навуковых і тэхнічных асягненьняў, калі столькі гаворыцца пра свабоду, справядлівасьць, гуманнасьць.
Кніжка апісывае бітву пад Монтэ-Касіна — адну з найвялікшых бітваў Другой сусьветнай вайны — і ўдзельнікаў яе, сярод якіх было шмат беларусаў. Раскрывае душы некаторых зь іх, расказвае, што яны перажывалі ў чужым войску, ідучы на пагібель за чужую справу. Праўда, яны змагаліся з гітлераўскай тыраніяй, але ж тады ўжо было ведама, што Беларусь была здана на ласку й няласку другога тырана — бальшавіцкай Маскве.
Кніжка мае назоў «Сьмерць і салаўі». Аўтар выбраў яго нездарма. Бітва адбывалася вясной, калі ў прыродзе ўсё ажывала, цьвіло, цешылася, сьпявала. А жаўнеры — маладыя, поўныя сілаў людзі — замест таго, каб цешыцца жыцьцём і красой яго, ішлі паміраць пры звоне вясны й салаўіных сьпеваў. Гэта трагічная сытуацыя ёсьць відавочным пратэстам супроць вайны й усякага гвалту.
Да гэтага часу ў беларускай літаратуры не было апісаньня вялікай бітвы. Дык апавяданьне «Сьмерць і салаўі» запаўняе гэты прабел і па сваім зьмесьце й матывах ёсьць зусім нечым новым. Праўда, савецкая беларуская літаратура шмат увагі ўдзя-
ляе вайне. Але, па-першае, там няма апісаньня вялікіх бітваў, a прадстаўлены пераважна партызанскія баі; па-другое —усё савецкае творства падпарадкавана накінутаму згары шаблёну сацрэалізму, таму савецкія творы маюць у сабе шмат штучнага.
Апавяданьне «Сьмерць і салаўі» друкавалася першы раз у газэце «Бацькаўшчына» ў 1963-64 гадох, але не было закончаным, бо аўтар перадчасна памёр. Такім, чынам, гэта выданьне — асобнай кніжкай — ёсьць пасьмертнае. Заўдзячваем яго спадарыні Эльзе Сыч — жонцы аўтара, якая пастаралася таксама, каб апавяданьне мела й заканчэньне, хоць і зь іншай рукі.
Будзем спадзявацца, што беларускае грамадзтва прыме гэту кніжку прыхільна.
Д-р В. ЖУК-ГРЫШКЕВІЧ
18травеня 1944 году паддалосяМонтэ-Касіна. 19 год таму. Дата някруглая. Але што жрабіць? Ямеркаваў пісаць пра гэтую жахлівую бітвуў 20-я ўгодкі, пазьней перадумаў і пералажыў на 25-я. Аднак чую, што да 1969-га году не дацягну хамута існаваньня. Часам выглядае, што магу перакачаваць у лепшы сьвет і перад 20-мі. Таму спрабую напісаць крыху ўспамінаў з тых цяжкіх часоў, калі й беларусы шчодра абмылі сваёй крывёй шурпатыя, дзікія горы каля манастыра Монпгэ-Касіна. Ня будзе гэта гіспюрыя, бо ня маю ні дакумэнтаў, ні магчымасьцяў, ні амбіцыяў ні часу, а проста ўспаміны аб тых, каго знаў, аб тым, што ведаў, бачыў і перажыў.
Аўтар
* * *
Калі мы першы раз убачылі панараму Монтэ-Касіна, ужо штось ведалі аб ім. Ведалі, што гэта амаль непераломная падвойная абаронная лінія, якая загараджвае дарогу ў Рым праз даліну ракі Ліры, што другой дарогі ў раёне Тырэнскага мора, дзе высадзіліся альянты, — няма. Каб узяць Рым, трэба ўзяць перад гэтым Монтэ-Касіна. Мы таксама ведалі, што перад намі гэтыя страшныя горы штурмавалі амэрыканцы, ангельцы, новазэляндцы, французы й гіндусы.
Першы штурм пачала 5-я амэрыканская армія 2-га студзеня 1944-га году фарсаваньнем ракі Рапідо (шпаркая) й здабываньнем мястэчка Касіна ў падножжы Монтэ-Касіна. Ужо першая ноч баёў была грозным «мэмэнто», што змаганьне ня будзе лёгкае. Абарона была так сканструяваная, што навет мусе цяжка было б праляцець жывой. Арэна, на якой адбываліся жорсткія баі, на якую ўвайшло альянцкае войска, была пад абстрэлам з чатырох бакоў, мела замінаваныя даступныя пераходы, была пакрытая добра прырыхтаванымі й замаскаванымі бункерамі. 3 усіх бакоў шчэрыла зубы сьмерць. Таму ня дзіва, што ўжо ў першую ноч амэрыканская армія мела жахлівыя страты. Далейшае змаганьне гэтыя страты павялічыла. Амэрыканцы біліся і ўміралі спартова. Навочныя сьведкі расказваюць, як яны йшлі, чаўкаючы гуму, й гінулі. Праўда, амэрыканцы здабылі гарадок Касіна, які быў дашчэнту разбураны, але далей сустрэлі так цьвёрдую абарону, што скрывавіліся й адступілі. Французкі корпус меў пэўныя асягненьні, але й таксама вялікія страты. Сьведчаць аб гэтым шматлікія могільнікі, раскіданыя ў розных мясьцінах на поўдзень ад Монтэ-Касіна — Вэнафро, Вітторыё, Чэрваро й іншыя.
На месца 5-й амэрыканскай арміі прыйшла 8-я армія ангельская, у якой знаходзіліся й новазэляндзкія ды гіндускія аддзелы. 15-га лютага Касіна атакавалі ангельцы, фактычна атакавалі толькі частку камплексу абароны — гару 593. Скрывавіліся й сплылі. Толькі адна брыгада пакінула на праклятых горах 12 афіцэраў і 130 жаўнераў. 17 лютага пайшлі ў наступ гіндускія аддзелы Райпутана. Гэта былі пераважна гуркі і йшлі ў атаку з нажамі ў зубах. Адзін батальён выбілі дашчэнту, іншыя мелі жахлівыя страты. Калі возьмем пад увагу кліматычныя абставіны: размоклы грунт, праліўныя дажджы, а, перадусім, шмайсэры й шпандаўты — эвакуацыя параненых была амаль немагчымай.
15-га сакавіка Монтэ-Касіна заатакавалі гіндуская, ангельская й новазэляндзкая дывізіі. Гэтая трэцяя з чаргі атака на пазыцыі праціўніка была найбольш крывавай. Новазэляндзкая дывізія страціла 55 афіцэраў і 665 жаўнераў. Бывалі выпадкі, што са сьвежага, цэлага батальёну заставаўся адзін зьвяз. Калі Райпутана ўрэшце атрымала загад адступіць, з гары спаўзло толькі 40 жаўнераў. He было ніводнага афіцэра. Дарэчы прыгадаць, што прапарцыянальна афіцэраў гінула куды больш, чымся жаўнераў. Гэта зразумела: афіцэры мусілі даваць прыклад і весыді. Давалі...
У выніку гэтай атакі, пад канец сакавіка новазэляндзкі корпус быў разьвязаны — ня мог больш лічыцца корпусам.
Далейшыя атакі мусілі быць адкладзеныя да лепшых кліматычных умоваў. Арміі мусілі перагрупавацца. Камандзер 8-й ангельскай арміі генэрал Ліс запрапанаваў генэралу Андэрсу, каб 2-гі Корпус здабываў Монтэ-Касіна й горы направа ад яго. 2-гі Корпус уваходзіў у склад 8-й ангельскай арміі. Пасьля кароткай развагі ген. Андэрс згадзіўся. Косьці былі кінутыя, Рубікон пяройдзены. Трэба было толькі здабыць Монтэ-Касіна...
Праціўнікі Андэрса закідаюць яму, што ён гэта зрабіў дзеля сваіх асабістых амбіцыяў, бо ўжо было ясным, што саюзьнікі здрадзяць і аддадуць Усходнюю Эўропу Сталіну. Таму не было сэнсу праліваць кроў за чужую справу.
He мая справа разьбірацца, колькі ў гэтым слушнасьці. Адно, пэўна ж, не падлягае сумлевам, што наша крывавая італьянская кампанія не дала пажаданых вынікаў, ня зьдзейсьніла жаўнерскіх надзеяў. А людзей згінула шмат.
Аднак Андэрса — ведамага зь ягоных здольнасьцяў і адвагі (восем ранаў) забавязвала вайсковая дысцыпліна, паводле якой загад трэба перш выканаць, а пасьля скардзіцца. Пэўна ж, з Андэрсам справа не выглядала так драматычна (?), тым больш, што здабываньне Монтэ-Касіна ген. Ліс як быццам бы яму запрапанаваў. Амбіцыя афіцэра таксама адыгрывала немалую ролю, тым больш, што Андэрса й 2-гі Корпус сыстэматычна ганьбіла савецкая прапаганда, закідаючы, што ўцяклі з Савецкага Саюзу, каб не змагацца з фашызмам, і ператварыліся ў армію ваяжэраў па Пэрсыі, Іраку, Палестыне, Сырыі, Лібане, Эгіпце й Італіі.
Пры гэтым і так шкодны для славянаў рамантызм, думаю, уваходзіў у гульню: а можа, саюзьнікі належна ацэняць нашую ахвяру... А можа, зьменяць сваю арыентацыю... А можа... Інакш не было сэнсу крывавіцца. Забыліся пра лекцыю, якую даў Напалеон. Спадзяваліся, што.Рузвэльт і Чэрчыль менш цынічныя за Банапарта...
Так, ці інакш, 27 красавіка 2-гі Корпус пераняў пазыцыі насупраць і направа ад Монтэ-Касіна.
Ну й пайшлі...
Адны сьпявалі (бо песня — неразлучны спадарожнік жаўнера):
W krwawym polu srebme ptaszQ, Poszli na boj chlopcy nasze...
Іншыя:
Ой не ходн, Грнцю, Тай на вечерннцю...
А яшчэ іншыя:
Ой, чаго ж ты шукаеш ды на чужыне?
Чаму ж ты ня дома, ды ня пры дзяўчыне?..
Урэшце нехта, маўляў, усім чарцям на зло, зацягнуў:
Vor dcr Kaseme, vor dem grosscn Tor, Stand eine Lateme und steht sie noch davor...
Падхапілі й мэлёдыю Лілі Марлен, прычым некаторыя ў сваіх мовах пад мэлёдыю імправізавалі словы. Нашы «ангельцы», якія ганарыліся, што былі ў Ангельшчыне, бязбожна калечылі багатую мову Чэрчыля, гамзалі:
With you, Lili Marlen!
Нездарма савецкая прапаганда называла 2-гі Корпус «корпусам ваяжэраў». Прымусова бадзяючыся па сьвеце, мы навучыліся калечыць розныя мовы. Ніхто б тады не зьдзівіўся, калі б нейкі дзядзька з-пад Смаргоняў ці Міра запеў па-арабску. Былі й такія лінгвістыя, што праз некалькі дзён навучыліся па-італьянску:
О, mia bella Napoli.*
Так у песьнях весялосьць мяшалася з сумам, мэлянхолія — з бадзёрасьцяй, туга — з надзеяй, калі мы ехалі пад МонтэКасіна.
Перад Вэнафро ў нашыя песьні ўмяшаўся яшчэ далёкі, глухі, але пагрозьлівы пануры гук артылерыйскай кананады, які вырваўся з-за гораў Абруццы.
Memento mori...
* * *
Маё першае ўражаньне з-пад Монтэ-Касіна было лірычнае: разбушаваная італьянская вясна, пунсовыя макі й звар’яцелыя салаўі. Калі батальён, ідучы на пазыцыі, увайшоў у даліну ракі Рапідо, сонца зьніжалася за горы. Батальён затрымаўся ў аліўкавым ляску, бо далей у дзень няможна — усё бачаць і страляюць. Праўда, страляюць, але пакуль што — наша артылерыя. Грознага манастыра нельга бачыць: ён спавіты хмарай дыму й
* О, мой прыгожы Нэапаль.
пылу, — толькі што яго бамбардавала амэрыканская авіяцыя. На руіны скінулі яшчэ адну, няведама каторую з чаргі, порцыю — некалькі сотняў тонаў зялеза.
Мы заляглі паміж аліўкамі. Палкоўнік склікае афіцэраў. Ён ужо бачыў аб’ект нашага наступу й зазная.мляе нас з палажэньнем. Праз біноклі вочы ўпіваюцца ў панараму. Маем уражаньне цырковага актора, які ў пустым цырку з апошняга месца глядзіць на пустую арэну, на якой ён пазьней будзе змагацца з тыграмі.
Аднак тое, што цяпер бачым, не выглядае страшна. Палкоўнік паказвае нам дэталі панарамы. Направа бачым МонтэКайро — найвышэйшы шчыт у гэтым раёне (1669 мэтраў). Гэта быццам бы ставокі Аргус, які бачыць усё, што дзеецца навокал. Далей — Сан-Анджэлё, далей тое, што мы пазьней зьлілі крывёй, — гара, якую амэрыканцы назвалі «фантом», палякі — «відмэм». Здань. Горы абніжаюцца, й іхны масыў канчаецца разьбітым манастыром на гары, над якой паволі пачынаюць разьвейвацца воблакі дыму й пылу. Далей вузкая даліна Ліры, дарога № 6 — Вія Касыліна — (у Рым), далей — горы Абруццы. На фоне крывава-чырвонага неба сінія горы выглядаюць лёгка, амаль каронкава.
* * *
17-ці гадовы Валодзька Мацкевіч прагна глядзіць на арэну, дзе атрымае першы агнёвы хрост і крывавую ванну. У ягоных вачох трэма й эмоцыя: падлеткі ахвотна мрояць, што стануцца героямі. Валодзька цягне за рукаво саракагадовага Мацулевіча:
— Дзядзька Піліп, як думаеш, здабудзем?..
— Мусім забраць, хоць ня думаю, што гэта дасца лёгка. В та пора поведзявшы, шмат застанецца на гэтых клятых горах, — адказвае ашмянскім дыялектам дзядзька, страляны на ўсіх франтох.
— Ціпун тобі на язык! Шчо б ты скозывся, — лаецца нехта каламыйскай балачкай.
— В та пора поведзявшы, а цецерук полецявшы і... — перадражнівае ашмянчука пазнаняк. — Пророк, — Холера!..
Сонца на хвіліну выглянула й асьвятліла гару.
— Гляньце, кроў сплывае з гары...
Акрэсьленьне трапнае, хоць той, хто гэта сказаў, не саграшыў ніводным вершам: запраўды бачныя вялікія чырвоныя плямы, быццам бы гара сьцякала крывёй. Макі...
Колькі ж тут макаў! Навет із шчыліны голай скалы вырыва-
юцца вялікія, чырвоныя краскі. Хочуць жыць, цьвісьці, пладзіць насеньне, цешыцца вясной, сонцам, начной расой і каскадамі салаўінай аркестры.
А колькі ж тут салаўёў!..
Але ўжо даліна Рапідо напоўнілася змрокам. Сыгнал да маршу. He адно сэрца забілася мацней: пачынаецца зона сьмерці. Мёртвая днём даліна пачынае жыць. Паляцелі джыпы, матацыклі, пайшлі людзі й мулы. Адзіная й аднакірунковая дарога, калі яе можна назваць дарогай, недзе заткнулася. Да нас прыйшоў загад чакаць. I вось тады, пакуль трапілі ў валавяны град, мы апынуліся на незабыўным салаўіным канцэрце. Які музыкальны крытык змог бы гэта апісаць! Гэта трэба чуць і перажыць... Цёплая вясеньняя ноч, водар красак і маладога лісьця, салаўіныя пералівы — усё гэта, здавалася б, хацела нас пераконваць, што жыцьцё прыгожае, чароўнае, што ня трэба йсьці ўміраць, што гэтая недалёкая артылерыйская кананада — абраза Бога й прыроды.
Пад салаўіны вясьняны марш мы, урэшце, пайшлі...
Дарагія чытачы, а перадусім маладыя — папліскі, залескія, будзічы, залужныя ды іншыя, прымеце параду ад старога, стралянага вэтэрана. Калі нехта з вас, пры Божай дапамозе, даедзе ў вольную Беларусь і будзе прэзыдэнтам, міністрам, камэндантам паліцыі ці — чаго ня дай Божа — дыктатарам, адным з вашых першых дзяржаўных актаў мусіць быць наступны:
«Ад сяньняшняга дня забараняю пяяць, сьвістаць і чырыкаць усім салаўём. А калі ім, шэльмам, так хочацца, дык, бяручы пад увагу дэмакратычнасьць, дазваляецца ім гэта рабіць у сьнежані, студзені й лютым.
Матыў: Слухаючы, салаўіныя падсьвістваньні й цмоканьні, грамадзянін расклейваецца й чуецца, як малпа, якую прымусілі есьці горкую цыбулю, або моцны хрэн. Грамадзянкі расклейваюцца куды болыд. А найгорш, калі пад салаўіны туш трапіць пара, г. зн. грамадзянка й грамадзянін. Тады можна спадзявацца, што ў студзені ў калысцы запяе салавейчык. Так, за выняткам сьнежаня, студзеня й лютага, калі людзі залазяць на печ, салаўём пяяць забараняецца».
Подпіс
(арабская каракуля)
Кажны доктар і іншы магістрык ці вялікі чалавек піша так, што просты сьмяротны ніяк ня можа расчытаць. Хілён Хілёнідэс, калі ўзбагаціўся, стаў перад праблемай: ці купіць нявольніка
ці нявольніцу. Калі б я дарваўся да нейкай касы, я купіў бы графалёга, каб мне чытаў, што пішуць ГІапліска, Залескі й іншыя...
* * *
Прабачце за дыгрэсію. Вяртаіімася да тэмы...
Каля поўначы ў пералівы салаўёў уварваўся сьвісток палкоўніка. Сьвісток быў гвалтоўны, што навет салаўі змоўклі на хвіліну. Для нас гэта азначала, што мы мусім уставаць і йсьці на пазыцыі. Усе з гэтым пагадзіліся за выняткам салаўёў. Праз пару хвілінаў салаўі засьвісталі, але ўжо злосна. Што за паршыўцы перашкаджаюць ім цешыцца вясной, сьпевам і каханьнем?..
Па-італьянску чужынцы называюцца «страньеры». Няшмат хто з нас знаў гэтае слова, але ў злосных сьвістах салаўёў вычувалася міжнароднае «руэ, аўслендэр!»*
Зямля — магніт. Як цяжка ўстаць навет насуперак салаўём на сьвісток палкоўніка!.. Але сьвісток паўтарыўся. Усе, крэкчучы, усталі. Роля была нескамплікаваная: дайсьці, або, лепш, дабегчы, да выходных пазыцыяў, адкуль пачнецца штурм.
ГІайшлі. Ішлі сыстэмай супрацьлятунскага парадку: адзін ад другога на дзесяць мэтраў. Вырваліся на дарогу, аб якой трэба нешта сказаць. Гэта калісь была сьцежка для мулоў. Яшчэ дыгрэсія: мы шмат гаворым аб людзях, а замала аб мулах. Пастараюся пазьней запоўніць гэтую пустэчу.
Нашыя папярэднікі зрабілі спробы зрабіць з гэтай сьцежкі дарогу. Але, калі возьмем на ўвагу, што ўся гэтая плошча дзень і ноч была пад абсэрвацыяй і пад абстрэлам — амэрыканцы й ангельцы крышку пашырылі гэтую сьцежку й назвалі яе Кавэндыш Роўд і гэтак пакінулі. У кажным выпадку празь яе мог прапхнуцца джып і матацыкль. Але вось прыйшлі беларускія, украінскія й польскія дзядзькі-сапэры. Паківалі галовамі, падумалі й вырашылі, што Кавэндыш Роўд — нікудышняя.
Сапэры — гэта мурашкі вайны. Іх недацэньваюць. Ляўры зьбіраюць кавалерыстыя, артылерыя, пехата, a —■ перадусім — генэралы. А куды б усе гэтыя «героі» дайшлі без сапэраў?
I вось мурашкі пачалі працаваць. Начамі, пад абстрэлам, за пару тыдняў зрабілі амаль шашу. Праўда, аднакірункавую, але з пляцоўкамі для мінаньня й настолькі шырокую, што празь яе навет праехалі танкі. I Іраехалі, але не даехалі...
* «Ціха, чужак!»
Пра працу сапэраў і мулаў я яшчэ буду гаварыць. Яны пакрыўджаныя ў гісторыі.
Дарога сапэраў (як мы яе будзем называць) у гэты час была вольная. Мы пайшлі. I вось тут першае знаёмства са сьмерцяй. Праціўнік, як я прыгадаў, быў прыстраляны. Усе коды, каардынаты былі запісаныя й правераныя. Мы йшлі ціхенька, толькі паскуды салаўі сьвісталі нам на злосьць.
Раптам сьвіст, але не салаўіны. Дзікі, пагрозьлівы...
«Кладзіся!» — крыкнуў нейкі афіцэр. Позна.
Бах! бах! бах! — Тры гранаты цяжкой артылерыі. Валодзька Мацкевіч цікаўны, як выглядае жыцьцё й сьмерць. Ен, як кажны смаркач, прабуе гаварыць басам, прабуе курыць (хаця рыгае), прабуе піць, а навет раз прызнаўся, што ён хоча сіньёрыну. Валодзька паляцеў наперад, дзе разарваліся гранаты. Празь некалькі хвілін ён вярнуўся й, ужо ня басам, піскнуў: «двух забітых, пяць цяжка параненых».
У гэты мамэнт Валодзька, здаецца, ня думаў стацца Напалеонам. Ён, як слабае дзіцё схапіўся за мае порткі й не адрываўся. На жаль, мяне паклікалі наперад. Тады смаркач схапіўся за рукаво дзядзькі Піліпа, й ад гэтага рукава ніякая сіла не магла яго адарваць. Абодва аблілі збочча праклятай гары сваёй крывёй...
— Наперад! Наперад! Бо хто ззаду, той згіне! — крычаць афіцэры.
Рвем наперад. Але раптам загад:
— Дарогу польскіх сапэраў безадкладна ачысьціць.
Гэта зусім зразумела: гэтая дарога — адзіная артэрыя, праз якую даходзіць да першай лініі амуніцыя, харчы, вада й дырэктывы. Ачышчаем дарогу. Бяжым нацянькі. У гэтай усёй мітусьні дзесьці згубіліся праваднікі. Але поле разьмінаванае. Азымуты зьмераныя й выкрасьленыя. Бяжым нацянькі. Яшчэ адна порцыя артылерыйскіх гранатаў. Яшчэ нехта застаецца. Але няма часу думаць. Травеньская ноч кароткая. Да золаку трэба даляцець. Даляцелі. У кажнай яме, у кажнай каўдобіне ляжыць батальён, або паўбатальёну. Заляглі ў яры. Але ня ўсе. Тыя, што заляглі ззаду, згінулі. Тут правіла: толькі наперад. Хто застаецца — гіне. Артылерыя й мінамёты праціўніка ўстраляныя. Артылерыя страляе на адлегласьць трыццаці кілямэтраў бяз пудла. Сапэры ня могуць далей разьміноўваць поле, бо на полі ляжыць столькі зялеза, што магніты сапэрскіх палак хістаюцца. Страты пакуль што невялікія: дзевяць забітых, васямнаццаць параненых. Па-італьянску гэта кажацца — «багатэля».
Сьвітае. 3-за гораў вылазіць сонца. Сонца! Жыцьцядайная стыхія! Сонца вітаюць гімнамі. Пра сонца напісалі столькі паэмаў. Але вось у гэтых умовах сонца выпаўзла нашым найгоршым ворагам. У цесным яры няма дзе схавацца. А яно пячэ.
Італія — краіна сонца, віна, каханьня й песьні! I вось ніколі я так не праклінаў сонца, як у гэным паршывым яры. Аб віне й каханьні не магло быць і мовы.
Прыйшла прыемная вестка: мулы, якія нам вязьлі ваду, згінулі сьмерцяй харобрых на полі славы. Такім чынам мы не атрымалі навет сьмярдзючай вады з нямытых бітонаў ад бэнзыны. Недалёка ад яру, дзе мы заляглі, ляжыць шмат трупаў нашых папярэднікаў — новазэляндцаў. Жывыя — прыемныя хлопцы, але забітыя — няпрыемна пахнуць, бо, бедныя, ужо ляжаць два месяцы. Узьнікла яшчэ адна праблема, праўда саромлівая, але істотная, людзкая: няма клязэтаў. Нехтарэшткамі сілаў здабыўся на гумар: «Якая шкода, што з намі няма былога прэм’ера Славоя Складкоўскага! Ён бы адразу загадаў пабудаваць «нужнікі» «славойкі», пабяліць іх вапнай...»
Ззаду пачуўся гук самалётаў. Гук набліжаецца. У мяне ёкнула сэрца: амэрыканскія самалёты, й ня ведама, што яны адкоцяць. Я прыпадкова быў сьведкам, як амэрыканскія самалёты бамбардавалі штаб саюзнай Восьмай ангельскай арміі. Гэта было прыблізна, паводле мапы, дваццаць кілямэтраў ад Монтэ-Касіна. Мястэчка называлася Вэнафро. Я вёў калёну самаходаў з амуніцыяй. Паводле майго разьліку, маёй мапы, здаровай лёгікі й запраўднасьці — перада мной было Вэнафро. Аднак амэрыканскія бойсы падумалі інакш. I вось пачуўся гук самалётаў. Мы едзем сьмела: гэта ж нашыя. 3 радасьцяй лічым самалёты. Аптымістыя налічылі іх дзевяноста дзевяць (ляцелі тройкамі). Пазьней выясьнілася, што іх было толькі трыццаць. Бамбавозы, аб’ючаныя бомбамі, цяжкія, як каровы. Таму навокал іх ляталі пастухі — зьнішчальнікі. Мы вітаем іх воплескамі (бурнымі). А гэтых трыццаць бамбавозаў.равуць, як каровы і... зьніжаюцца — падходзяць да мэты... I, равучы, як каровы, яны, як каровы, выпаражніліся замест на Касіна — на Вэнафро. Багатэля — дваццаць кілямэтраў розьніцы. Замест нямецкага штабу, яны збамбардавалі штаб Восьмай ангельскай арміі генэрала Ліса. Сам жа генэрал Ліс, нягледзячы на ягоную тушу й гады, як гальбштарк, падскакваючы, як вавёрка, пабег у бомбасховішча. Вынік памылкі — таксама багатэля: васямнаццаць забітых ангельцаў. Італьянцаў і мулаў ніхто не лічыў.
Таму, лежачы ў яры, я крышку баяўся, ці гэтыя амэрыканскія вясёлыя бойсы ня ссыпяць порцыю бомбаў на нас. Аднак абышлося. Касяк самалётаў разьдзяліўся: палавіна павярнула ўлева на манастыр, другая ■— на Монтэ-Кайро. Колькі тонаў зялеза яны скінулі — ніхто не лічыў. Але гэтага было шмат. Вясёлыя хлопцы, чаўкаючы гуму й выпаражніўшыся, завярнуліся і паляцелі на «лянч», а мы засталіся ў праклятым яры, пад праклятым сонцам, без вады й з клязэтавай праблемай.
3 абодвух бакоў зрэдку страляе артылерыя. Бачна, толькі таму, каб праціўнік не забыўся, што вайна. Людзі ляжаць адраньцьвелыя. Раптам сьвісток. Прыходзіць палкоўнік — сівы, страляны на ўсіх франтох усіх войнаў. Зь ягонай міны бачым, што ён мае нешта важнае сказаць. Палкоўнік чытае ўрачысты зварот Андэрса, які пачынаўся: «Жаўнеры, хай леў жыве ў вашых сэрцах!»...
Пасьля гэтага — другі зварот — дзядзькі Нікадэма. Гэтак мы называлі камандзера нашай дывізіі («Крэсовай»), вусатага генэрала Суліка, які, паводле польскай вэрсыі, гаварыў spiewnQ litewsk^ mow^ хаця па-летувіску, здаецца, знаў толькі «нэ супранту».* Пасьля гэтага палкоўнік таксама не хацеў быць, маўляў, «ад мачыхі» — і адчыкрыжыў патрыятычную прамову. Змучаныя, сасмажаныя сонцам жаўнеры слухалі патрыятычных, шаблённых зваротаў даволі абыякава. Затое ўсе заварушыліся, калі палкоўнік сказаў, што сяньня...
Палкоўнік склікаў афіцэраў. Гаварыў коратка. Сяньня (11 -га травеня) а дваццаць трэцяй гадзіне пачнецца акцыя, якая паводле штабовага коду называецца «гэнкэр». Гэта па-ангельску — крык дзікіх гусей, якія вяртаюцца з выраю. Ці гэты назоў быў прыпадковы, ці можа нехта ў штабе падумаў пра нас, якія праз тры кантынэнты, праз дзясяткі краінаў ішлі й марылі, што вернемся з выраю ў свае гнёзды — гэтага я не даведаўся.
Сонца зьнізілася за горы. Людзі пачалі дыхаць лягчэй. Але найболып усіх узварушыла вестка, што гэта сяньня.
Ролі разьмеркаваныя й падзеленыя. Застаецца некалькі гадзін чакаць на «гэнкэр» — крык дзікіх гусей — і ісьці перамагаць ці паміраць. — Вяртацца з выраю...
* He разумею.
* * *
Да «гэнкэру» яшчэ некалькі гадзін.
Сяджу пад скалой і ў думках перачытваю гісторыю свайго змарнаванага жыцьця. Каля мяне мітусіцца мой ганец Францковяк. Ён непакоіцца й бачна, што баіцца «гэнкэру», які мы адразу, для лепшай зразумеласьці, перакруцілі на «хенхеру». У гэты мамэнт да нас падыходзіць просты жаўнер з-пад Радашкавіч — дзядзька Лукаш. (Прозьвішча ніяк не магу прыпомніць: Мацулевіч ці Мацукевіч.) («Мартышка к старостн слаба головою стала»...) I вось дзядзька Лукаш кажа Францковяку:
— Ты, пазнанская пырка (бульба), паступіся, я хачу пагутарыць з панам ахвіцэрам.
— А аб чым ты, палеская бульба, будзеш гутарыць з панам афіцэрам?
— Гэта мая справа. А ты, пырка, пасунься, бо цяпну!
Пырка пасунуўся. Лукаш сеў ля мяне й тузае за рукаво.
Шчыра кажучы, я ня быў настроены да, як кажуць украінцы, пабалачкаў. Але й адмовіцца ад іх ня мог.
Лукаш ня вельмі разьбіраўся ў гіерархіях, ды й не хацеў іх прызнаваць.
— Панок...
— Дзядзька Лукаш, або гавары мне Ясьнавяльможны Пане, або называй паводле чыну, але панком мяне не хрысьці!
— Добра, ня буду. Але мне неяк на сэрцы моташна. Я ж хачу выгаварыцца...
Усё гэта мне Лукаш выказваў, калечачы мову Сянкевіча й Жэромскага. Тады кажу яму:
— Гавары, як найлепш можаш.
— Добра. Дык давайце будзем гутарыць па-нашаму.
— Цудоўна, гавары па-беларуску — ты ж з-пад Радашкавіч.
Закурылі, каб, маўляў, бяда з дымам пайшла.
— Панок...
— Толькі не панок, бо цябе аблажу густым матам!
— Добра, ня буду. Але сяньня будзе нешта страшнае. Вы бачылі, колькі трупаў нашых папярэднікаў ляжыць на полі й брыдка пахнуць? Цяпер пойдзем мы. Але скажэце, павошта маем гінуць?
Гэта было пытаньне, якога я баяўся, бо й сам шукаў адказу: «пашто?»
— Слухай, дзядзька Лукаш. Біцца мы мусім ісьці, бо гэта — наш жаўнерскі абавязак. Цябе ж хацелі ўзяць на кухню, а ты адмаўляўся й заяўляў, што хочаш біцца. Ну дык біся. За што
біцца? За славу, за гонар, за справядлівасьць на сьвеце, за свабоду людзей і народаў — выбірай, дабірай да густу.
Дзядзька Лукаш ня вельмі разьбіраўся ў палітыцы і, бадай, нічога ня ведаў аб Тэгэране, з тым выняткам, што там быў. Маю на ўвеце Тэгэранскую канфэрэнцыю Чэрчыля, Рузвэльта й Сталіна. Але я аб ёй ведаў, нягледзячы на жорсткую ў той час польскую й ангельскую цэнзуру.
— Пан... Прабачце, прызвычаеньне... Я шмат гутару з хлопцамі нашага батальёну. I бальшыня зь іх куды ахватней пайшла б біць саветчыкаў, бо амаль кажнаму з нас яны зрабілі жахлівую крыўду. Праўда, абое рабое, але бальшыня страшэнна ненавідзіць сукіных сыноў камуністых.
Можна вам, па..., прабачце, расказаць гісторыю майго жыцьця, ці маіх перажыцьцяў?
Вось жа каля Радашкавічаў я меў чатырнаццаць гэктараў ня вельмі ж геглай зямлі. Але зямля, як жанчына: калі яе кахаеш і шчодра паліваеш ня толькі гноем, але й потам — яна цябе кахае й дае прыплод. Таму й я лічыўся заможным мужыком. Плаціў падаткі й меў супакой. Праўда, было крыху прыкрасьці, як да ўлады прыйшоў нейкі звар’яцелы Славой Складкоўскі. Той пачаў рабіць нейкія рэформы, уводзіць нейкую гагіену (гігіену). Загадаў бяліць хаты, платы, будаваць адхожыя. Па-расейску гэта — нужнікі, па-польску «устэмпы», мы іх назвалі «непатрэбныя патрэбнікі». Фактычна, будынак патрэбны, але ў нашых умовах, дзе не было каналізацыі — даволі клапатлівы. Але хату я папэцкаў вапнай, плот таксама. Выглядала гэта гадка, злашча пасьля дажджу. Патрэбнік згарусьціў і, калі не хапіла дошчак, садраў з даху пару драніцаў. Паставіў яго пад дрэвам, каб дождж не змываў вапны, да дзьвярэй прыбіў кручок, зашчапіў і на гэтым кончылася. Меў супакой.
Але чорт ня сьпіць. Сынок мне ня ўдаўся. Праўда, здольны быў, вучыўся найлепш за ўсіх. Скончыў сем клясаў, як першы. Аддаў я яіо.ў сельскагаспадарчую школу ў Сьвяньцяны. I там быў першы. Вярнуўся дамоў, і мы з Кацярынай не маглі нацешыцца. I яблынку ўмеў прышчагііць, і зямлю ўгнаіць, і карове цяліцца памагчы — усё ўмеў. Але недзе зьнюхаўся з сукінымі сынамі камуністымі. Купіў я яму самакат. Ён сабс куды хацеў езьдзіў. Адтуль прывозіў нейкія паперы й кніжкі. Душа расплывалася, як масла, калі ён чытаў нам:
О, край родны, край прыгожы, Мілы кут маіхдзядоў!
Што мілей у сьвеце Божым Гэтых сьветлых берагоў?..
Але, як я пасьля даведаўся, разам з кніжкамі з Савецкага Саюзу пашыраў камуністычную прапаганду, гэтак званую тады «бібулу». I тут яго накрылі. Прыйшла паліцыя й яго забрала. Кацярына рвала валасы, мне таксама было моташна. Як ратаваць? Тады мне наш настаўнік параіў: зьвярніся да адваката. Да гэтага часу я нічога супольнага з гэтымі п’яўкамі ня меў. I вось давялося. Абдзёр ён мяне са скуры, але пасьля шасьці месяцаў сына выпусьцілі. Кажу яму: сынок, калі ты далей будзеш паскудзіцца, я цябе ратаваць не змагу, бо адвакат зь мяне душу выматаў. Праўду кажучы, менш памог адвакат, чымся сэнатар Каміньскі, які цяпер недзе тут недалёка ляжыць, бо ён, як палкоўнік, камандуе 15-м батальёнам нашай дывізіі. Але вяртаюся да сваіх скулаў. Сынок, бачна, быў глыбака заматаны ў савецкую павуціну, дык, доўга не чакаючы, махнуў за савецкую граніцу. Было блізка, толькі восем кілямэтраў.
Тут ужо была й роспач, і цяжкасьці. Адразу мной пачала цікавіцца польская паліцыя. Пярвей паліцыянт праходзіў, бачыў — хата пабеленая, плот папэцканы, белы патрэбнік пад грушай стаіць, і ўсё было ў парадку. А тут раптам і хата блага пабеленая, і плот дождж крышку абмыў, а што найгоршае, пачалі заглядаць у патрэбнік ды заўважылі, што яго ўжо некалькі гадоў ніхто не ўжывае. Пасыпаліся пратаколы. За кажны плаці пяць-дзесяць злотых, а не — ідзі ў гмінны арышт. Бацька «камуністычнага агітатара» — дык чаму яго не патузаць?..
Паноч... Прабачце — прывычка. Прызнаюся шчыра, калі ў верасьні 39-га году таварышы прыйшлі нас вызваляць ад сала й хлеба, я іхных танкаў не цалаваў, але й ня вельмі маркоціўся па польскай уладзе — прыелася горкай рэдзькай. Узьнікла надзея, што сын вернецца дамоў, ён жа недзе там бегае героем. Прайшло некалькі часу — сын не вяртаецца. Пайшоў я ў сельсавет. Старшыня быў добры чалавек: вьгслухаў, запісаў, абяцаў зрабіць захады. Між іншым, ён таксама недзе тут недалёка ляжыць пад гэтым паршывым Монтэ-Касіна, бо пасьля яго арыштавалі і, такім чынам, ён трапіў у польскую армію. Пачалася пісаніна ў нейкія райкомы, абкомы, якія мне сталі комам у гарлянцы. Адусюль адказ: «Не ведаем, дзе ваш сын знаходзіцца». Кануў, як іголка ў стог сена. Толькі ў Іраку я сустрэўся з чалавекам, які бачыў майго сына ў лягеры каля Варкуты. Сын быў цяжка хворы й, бачна, там застаўся навекі.
У сьцюдзёную студзеньскую ноч у вёсцы пачуўся нейкі гармідар. Неўзабаве й нам пастукалі ў дзьверы: «Атварай!» Аб што ходзіць? Выясьнілася хутка: «Собнрайся с вешчамн!» Энкавэдыстыя стаяць са шпікульцамі: «Быстрей, быстрей!» А тут наймалодшая дачушка Зоська хворая. За што хапацца? «Быстрей, быстрей!» Схапілі што папала. «Давай, выходн!» Выйшлі. I вось на маіх коніках, на маіх развалках мяне зь сям’ёй павезьлі. Ужо конікамі я не кіраваў. Мароз быў жахлівы. Завезьлі ў Маладэчна й загналі ў цялятнікі, дзе ніякага аграваньня. Замкнулі, заплямбавалі й павезьлі...
Мяне крышку знудзіла, а больш змучыла гэтая цяжкая гавэнда.
— Дзядзька Лукаш, павошта ўсё гэта ты мне расказваеш? Я ж гэта ўсё перажыў на сваёй скуры.
У вачох Лукаша заблішчэлі сьлёзы крыўды. Ён жа прызвычаіўся раіцца перш-наперш з жонкай, пасьля з разумным суседам, урэшце з солтысам. Аднэй рады ён не прызнаваў — калі хадзіла пра зямлю й як яе зьліваюць потам. Гэта ён ведаў. У гэтым ён быў амаль аграном.
I вось цяпер ён хацеў «выспавядацца» — тым больш сваёй мовай — расказаць сваю трагэдыю. Каму ж ён яе раскажа? Пазнанскай «пырцы», якога ён ня любіць?
Мне сталася прыкра. Я перамог сваю стомленасьць і кажу:
— Што ж, Лукаш, гавары далей.
— Вам гэта, можа, нудна, але мне гаротна. У цягніку-цялятніку памерла мая Зоська. Тры дні мы ня прызнаваліся: думалі, даедзем — пахаваем. Усё ж, як нам давалі гнілую рыбу й брудную ваду, нехта сказаў энкавэдыстам, што ў вагоне ёсьць труп. Зрабілі рэвізію, знайшлі і... Зоську забралі. Ня ведаю, на якой станцыі гэта здарылася, ня ведаю, дзе мая Зоська пахаваная й ці пахаваная наагул.
Завязьлі нас у сібірскі калгас і — «давай, давай, вкалывай!..»
Цяжка было, але нам не прывыкаць. Канчаю, панок. Прабачце, ізноў забыўся. Таварыш Сталін выдаў амнэстыю...
Раптам у нашую размову зьлева ўрываецца ўкраінец ды кажа:
— Ніякую амнэстыю, а гімнэстыю.
Драматычнасьць настрою злагаднела. Дружна расьсьмяяліся. Такі прыпадковы «карброн мот»* шмат памагае. Гэтакіх «мотаў» пазьней было шмат пад Монтэ-Касіна.
* Лоўкае слоўца.
Але дзядзька Лукаш не задаволіўся сваёй споведзяй. Ён хоча дакалупацца да сэнсу, таго, што мае сяньня здарыцца.
А я сам ня бачу пераканальнага сэнсу, бо з тэгэранскіх справаздачаў (хаця й замаскаваных) бачу, што нас прадаюць гуртам і ў дэталі.
— Што будзе пасьля вайны, няведама, але гэтыя паршывыя горы мы здабываць мусім. Можа, няшмат нас застанецца жывых, але тыя, што застануцца, што атрымаюць?
Я быў злосны і так мне карцела адказаць: хвігу з паветачкай, але паўстрымаўся: можа, стары, скрыўджаны, зламаны чалавек мае нейкія ілюзіі. Павошта іх разьбіваць?
Малая дыгрэсія: дарагія чытачы (пэўна ж, калі нехта будзе чытаць гэтую маю лабуду), не разьбівайце лёгкадумна людзкіх ілюзіяў, калі яны навет недарэчныя. Праўда, людзей трэба прывучаць да рэаліз.му, але не брутальна, паволі, пераконваючы...
Таму я адказаў Лукашу:
— Дарагі, я не прарок — ня ведаю. Думаю, што аднак справядлівасьць пераможа, бо інакш няма сэнсу жыць. А вось скажы мне, Лукаш: абяцаў табе нехта несьмяротнасьць на зямлі?
— He, ніхто. А чаму вы пра гэта пытаецеся?
— Вось таму, што і мне ніхто не абяцаў. Таму мы мусім памерці. Баяцца сьмерці, паводле маёй думкі — недарэчна, бо ўжо ад тэй хвіліны, калі дзіцё ўсьведаміла, што мусіць памерці, яно павінна асівець ад страху. А ці памрэм сяньня ці пазаўтраму — якая розьніца?
— Вы, панок (ужо без прабачваньня), пачынаеце нейкую хвілязохвію. Я яе ня вельмі цямлю. Але што ж пачнеш? Трэба будзе пайсьці...
Раптам войстры сьвісток.
«Panowie oficerowie, na odprawQ do dowodcy batalionu».
Ara! Набліжаецца «гэнкэр» — крык дзікіх гусей, якія вяртаюцца з выраю...
Так мы зь дзядзькам Лукашом да дна душы не дагаварыліся.
Але затое пачынае нешта адбывацца...
Усё ж «гэнкэр» (крык дзікіх гусей з выраю) набліжаецца. Атрымоўваем апошнія інструкцыі і, маўляў, дашпільваем апошні гузік. Тэарэтычна ўсё яснае, зразумелае, ролі падзеленыя, толькі... ня ведаем, што будзе рабіць праціўнік.
Шарэе. Страляюць рэдка й недзе далёка. Сьвіснуў, зацокаў, зачмякаў, заліўся салавей. Прыемны халадок, лягчэй дыхаецца. Толькі трупы нашых папярэднікаў пахнуць брыдка, як пагрозьлівае memento.
Я атрымоўваю заданьне яшчэ раз навязаць лучнасьць з суседнім батальёнам: канчаткова дамовіцца адносна кодаў і сыгналаў. Ужо цёмна — можна ісьці. Да гэтага батальёну ня больш як пяцьсот мэтраў. Але перад боем — эмоцыя: бягу галёпам.
Дабягаю.
— Дзе камандзер батальёну?
Нейкі афіцэр зьвяртаецца да іншага:
■— Дзе палкоўнік Каміньскі?
Вядуць мяне на камандны пункт. I вось па дарозе я прыгадаў, што гэта той сэнатар Каміньскі, зь якім я прыпадкова сустрэўся пару разоў у Вільні й аб якім мне гадзіну таму гаварыў дзядзька Лукаш.
Паводле ўсіх правілаў польскага ваеннага рэгуляміну кажу палкоўніку, пашто я прыйшоў.
— Добра, даражэнькі. Аб гэтым пагаварэце з маім афіцэрам сувязі, якога я паклічу. Я. чую, што вы з «крэсаў».
— Пэўна ж, палкоўнік, наша дывізія завецца «Крэсова». Пры гэтым хачу вам прыгадаць, што я меў гонар з вамі сустракацца ў Вільні, спадар сэнатар.
— Тым больш прыемна сустрэць старога знаёмага ў гэты цяжкі час.
— Цяжка будзе, спадар сэнатар.
— Думаю, так. Шмат хто з нас застанецца на гэтых прыгожых і праклятых горах. Але, што ж, гэта так проста — трэба йсьці...
— Але за што?
— Даражэнькі, вось і вы мне паставілі пытаньне, якога я баюся й штодзень чую.
I раптам дадаў войстрым тонам загаду:
— Вось мой афіцэр сувязі. Дагаварэцеся зь ім і... бывайце жывы.
* * *
Добрых людзей на сьвеце, на жаль, не зашмат. Таму варта аб іх пісаць і прыгадваць, якой бы нацыі яны не былі.
Аб Каміньскім шмат напісаў ведамы польскі публіцысты й пісьменьнік, беларускі шляхціц зь Меншчыны Мэльхіёр Ваньковіч у сваіх трохтомных рэпартажох з-пад Монтэ-Касіна. Ваньковічу трэба аддаць належнае: ён — чалавек асабіста адважны і, нягледзячы на дзьвесьце кіляграмаў сваёй жывой вагі, лазіў па горах падчас біівы, запісваў ды фатаграфаваў. Аднак ён ня ўсюды мог далезьці, таму ягоныя майстэрскія рэпартажы час-
та далёкія ад рачаіснасьці, бо пераважна пісаныя з рэляцыяў удзельнікаў пасьля бітвы. А рэляцыі часта бывалі супярэчныя: адзін бачыў дваццаць немцаў, а другі, які ўвесь час ішоў разам зь ім, — толькі двух.
Усё ж, здаецца, што ў дачыненьні да Каміньскага ў сваіх рэпартажох (якіх я, на жаль, цяпер пры сабе ня маю) Ваньковіч быў аб’ектыўным. Ваньковіч прыгадаў гісторыю майго асабістага прыяцеля Крыўца. Г’історыя амаль аўтэнтычная, як і сына дзядзькі Лукаша, і характэрная для тагачасных беларускіх умоваў.
Крывец быў сьведамым і ярым беларускім нацыяналістам і надзвычай здольным дзецюком. Толькі вось няшчасьце для нашай тагачаснай моладзі (ды ня толькі моладзі, г.зв. Заходняй Беларусі): ён не заўсёды адрозыйваў, дзе канчаецца беларускі нацыяналізм, а пачынаецца савецкая прапаганда. I вось бедны мой Пятрусь трапіў у лапы гэтай прапаганды. Разам з беларускай літаратурай, якую ён атрымоўваў зь Менску, ён распаўсюджваў і камуністычныя агіткі. Накрылі, пасадзілі. Праз пару месяцаў пусьцілі. Пятрусь не ўціхамірыўся й рабіў далей. Арыштавалі другі раз. Але ў міжчасе ён пазнаёміўся з Ваньковічам, які так захапіўся здольнасьцямі Крыўца, што аж некалькі разоў пісаў аб ім у газэтах. Здаецца гэта памагло: Петруся йзноў па нейкім часе выпусьцілі. Там ён нешта скумекаў. Вярнуўся, зьбянтэжаны, й пачаў рабіць захады, каб атрымаць стыпэндыю ў сельскагаспадарчую школу. Войт, з паходжаньня беларус, ахвотна даў бы гэтую стыпэндыю, але справа ўпёрлася ў паліцыі: Крывец — камуністы!
Справа дайшла нейкімі шляха.мі да сэнатара Каміньскага. Здаецца, што гэтую справу Каміньскаму рэфэраваў Ваньковіч, бо сам мне пазьней яе прыгадваў. Каміньскі пытаецца:
— Хто гэта такі ваш Крывец?
— Вельмі здольны малады чалавек, беларускі нацыяналісты і, на жаль, два разы быў арыштаваны за савецкую прапаганду.
Малая дыгрэсыя: прыяцелі й знаёмыя, калі бачылі, што ідзе сэнатар Каміньскі, гаварылі: «Ага, ідзе “Гэта так проста".
Каміньскі хвіліну падумаў.
— Але ж гэта так проста: калі ваш Крывец вернецца з школы разумным нацыяналістым — гэта няблага. Калі ж выйдзе дурным камуністым, на яго трэці раз знойдзецца паліцыя.
Каміньскі некаму пазваніў, з сім-тым пагутарыў, і Крыўца прынялі. Із школы Крывец вярнуўся добрым аграномам, палымяным беларусам, але на савецкі камунізм крывіў нос.
17-ы верасень 1939-га году. «Таварышы» прыйшлі нас вызваляць ад хлеба й сякой-такой волі. Ня ведаю, ці Пятрусь Крывец цалаваў савецкія танкі й тачанкі, але ведаю, што недзе ў канцы сьнежаня 39-га году ў дваццаць сёмую камэру вялейскай турмы, дзе мы душыліся, як селядцы ў бочцы, упхнулі яшчэ аднаго кліента. Я адубеў ад зьдзіўленьня.
—Пятрусь! Гэтаты?!
—Пятрусь! Гэта ты?!
— Дарагі, што сталася? Я чуў, што ты быў вялікім начальнікам у раёне. Ты ж іхны чалавек...
Тады Крывец запраўды зламаным голасам адказваў:
— Дарагі, такіх дурняў яны патрабуюць за граніцай, але ў сябе ліквідуюць. Гісторыя Тарашкевіча, Рак-Міхайлоўскага, Мятлы, Валынца й шмат іншых у міньятуры...
3 Петрусём я сядзеў нядоўга. Мяне вывезьлі ў полацкую турму, а ён застаўся. Ведаю, што яго на допытах жорстка катавалі. Будучы ў польскай арміі ўва Узбэкістане, а пазьней на Блізкім Усходзе, я яго шукаў і не знайшоў. Маглі яго «шлёпнуць» у вялейскай турме, або падчас эвакуацыі гэтай турмы, калі пачалася вайна з немцамі, а можа, замарылі недзе ў лягеры. Бог ведае...
Ваньковіч вельмі патрыятычна й патэтычна апісвае сьмерць Каміньскага. Факты запраўдныя, але ў Ваньковіча — крышку тэатральныя. Батальён Каміньскага амаль быў выбіты, уся сувязь парваная. Тады Каміньскі ўстаў і пайшоў шукаць рэшткаў батальёну. У той мамэнт, як ён выйшаў на адкрытую прастору, атрымаў сэрыю з кулямёту ў грудзі. А калі яго зносілі — паводле Ваньковіча, ён два разы сказаў: «Гэта за Польшчу»...
Каміньскі быў паляк і патрыёт. Гэтыя словы ён мог сказаць, але не пасьля сэрыі з кулямёту ў грудзі. Тут, здаецца, Ваньковіч, паводле добрага акрэсьленьня Высьпяньскага, «патрыятычна забаламуціўся».
Аднак наагул вэрсыя Ваньковіча аб сьмерці Каміньскага адпавядае запраўднасьці. У шалёным агні артылерыі, мінамётаў і ручной зброі батальён гінуў. У гэтым пекле ня толькі генэрал не камандаваў корпусам, ці дывізіяй, палкоўнік — брыгадай ці батальёнам, але, часта, — і капрал сваім зьвязам. Тады Каміньскі, які меў пры сабе толькі некалькі жаўнераў, устаў.
— Ну што ж, трэба йсьці шукаць батальён.
У гэты мамэнт сэрыя спандаў’а перасекла яму грудзі. За ім поўз ягоны «нянька» — раскулачаны беларускі селянін Марцішонак, які даваў палкоўніку стратэгічныя парады:
— Панок, кладзіся, бо заб’юць!..
I калі пад скалу сьцягнулі труп палкоўніка, Марцішонак кінуўся на яго з гістэрычным крыкам:
— Каб ты згарэў, я ж табе казаў, ня йдзі, бо заб’юць!..
Сшакаваны Марцішонак кінуўся з голымі рукамі бегчы на нямецкія бункеры. Яго сілай затрымалі й эвакуавалі ўніз. Пасьля гэтага ён доўга ляжаў у шпіталі. Калі я яго наведаў, гісторыя выясьнілася. Марцішонак жыў празь мяжу з Каміньскім, які меў асаду.
Польскія асаднікі былі ў нас непапулярныя. Аднак — як заўсёды — людзі бываюць розныя. У сваёй асадзе Каміньскі бываўрэдка, ён больш жыў у Варшаве й Вільні. Марцішонак, нармальна, заўсёды раіўся з жонкай, але, калі даведаўся, што прыехаў Каміньскі — ішоў, як дамоў, да яго па парады й са скаргамі ці на паліцыю, ці на ўрадоўцаў гміны. Каміньскі заўсёды раіў і дапамагаў, а дапамагчы ён мог.
Прыйшлі «освободнтелн». Каміньскага арыштавалі, Марцішонка раскулачылі й вывезьлі ў Сібір. Пасьля г.зв. сталінскай, як яе добра назваў украінец, «гімнэстыі», абодва апынуліся ў польскай арміі. Знайшліся й больш не расставаліся. Разьдзяліла іх сьмерць. Марцішонак быў запраўднай нянькай Каміньскага, а ён, як чалавек у асабістых справах непрактычны, — такой нянькі патрабаваў. Больш таго, палкоўнік Каміньскі баяўся простага жаўнера Марцішонка. Ён ня раз гаварыў:
— Вось, даражэнькі, прыйду я ў сваю палатку, а Марцішонак будзе бурчэць, што я крышку выпіў, або запозна прыйшоў. Але ж гэта так проста: ён такі добры чалавек і сусед. Трэба сьцярпець...
Калі я прыйшоў да Марцішонка, а ён быў у аддзеле нэрвова-хворых пасьля шоку, сястра папярэдзіла мяне, што Марцішонка ўгаварылі, што Каміньскі толькі цяжка паранены й будзе жыць. Таму мы гаварылі аб Каміньскім, як аб чалавеку жывым. Ня ведаю, ці Марцішонак умеў адрозьніваць «А» ад «Б», але ведаю, што ён гаварыў «па-нашаму». Ён расказаў мне свае ўзаемадачыненьні з Каміньскім і — як сяньня памятаю -— закончыў:
— Я ж яму, каб ён згарэў, крычэў: ня йдзі — застрэляць! А ён устаў і пайшоў. Дзякуіі Богу, што толькі паранены! На будучыню будзе памятаць... Але я яго яшчэ абмацюжу, хаця ён страшна добры чалавек!..
Было даволі макабрычна гаварыць аб чалавеку як аб жывым, які ўжо даўно пахаваны. Але ў гэтай прыязьні заможнага
беларускага селяніна з польскім сэнатарам і палкоўнікам не было ніякага лёкайства, ніякага паніжэньня. Проста двое добрых людзей любіліся й шанаваліся ўзаемна.
— Панок, бадай ты згарэў, я ж табе казаў, ня йдзі!..
— Вось прыйду ў сваю палатку, а Марцішонак будзе бурчэць...
Гэта ж усё такое простае, такое людзкае, але, на жаль, добрых людзей не зашмат на сьвеце.
* * *
Мне было вельмі прыкра, што я паставіў Каміньскаму пытаньне: «за што?», калі ён заўседы хацеў адказваць: «гэта ж так проста», а тут адчуў, што гэта ня так проста й абурыўся на мяне за правакацыйнае пытаньне.
3 гэтымі думкамі я бег у свой батальён.
Усё зашпіленае на апошні гузік. Наперадзе ляжаць два піянэрскія патрулі, якія пабягуць трасаваць сьцежкі на гэтай праклятай замінаванай зямлі. Людзі, засуджаныя на сьмерць...
Як я зайздросьціў тым, што ў Багдадзе ці Каіры купілі гадзіньнікі з фасфарызаванымі цыфэрблятамі!
— Колькі яшчэ?
— Пяць хвілін, — адказвае шчасьлівы ўласьнік фасфарызаванага гадзіньніка.
— Колькі яшчэ?
— Адна хвіліна, — адказвае фасфарызаваны гадзіньнік.
I ў гэты мамэнт...
Тое, што пачалося ў гэты мамэнт, a 11-й гадзіне 11-га травеня, ніяк няможна назваць «гэнкэрам» — крыкам дзікіх гусей з выраю — мяккім, сумным, лагодным, настальгічным.
Грымнула найцяжэйшая гармата. Гэта быў сыгнал. I, як кажа адзін наш мовавед, «ударыла й пашла маква»... За гэтай гарматай зараўло больш за тысячу іншых: цяжкія, лёгкія, супрацьпанцырныя, супрацьлятунскія, мінамёты цяжкія, мінамёты лёгкія. Усё біла па пазыцыях праціўніка: далёкабойныя гарматы білі па далёкіх становішчах артылерыі, якія знаходзіліся за 30 кілямэтраў ад пляцу бою, інійыя вальцавалі ўвесь пляц, на які мы мелі наступаць. Зямля дрыжэла пад нагамі, зямля гарэла, a ў паветры вылі мільёны д’яблаў. («Земля тряслась, как нашн грудн» — Лермантаў, «Бороднно».) Барадзінская кананада, у параўнаньні з монтэ-касінскай, была мініятурай. Мелася ўражаньне, што глядзім у нейкі жудасны, вялізарны пякельны кацёл, дзе ўсё гарыць, кіпіць, пераварочваецца...
Колькі тонаў зялеза змарнавалі падчас гэтай кананады — цяжка сказаць, і, здаецца, ніхто гэтага не рахаваў. Гэтая навала, згодна з плянам, трывала 40 хвілін. Мы назіралі яе, як гледачы зь лёжы нейкага макабрычнага тэатру. Нават заўзяты пэсымісты дзядзька Лукаш крыкнуў:
«Дык мы ж пойдзем, як нож у масла! Пасьля гэтага там застанецца толькі кучка смуроду!..»
Валодзька Мацкевіч глытаў вачыма гэтую сцэну. (Ен жа хацеў быць героем). Таму сказаў з тонам расчараваньня:
«Там нам нічога не застанецца рабіць».
Памыліліся, на жаль, абодва. Засталося ўсё, а работы было шмат зашмат: восем дзён крывавіцца й паміраць.
Нехта можа паставіць пытаньне: як пасьля такой навалы там нехта мог застацца жывы? Зусім проста. Кажуць: «Хіцёр Зьміцёр, але й Саўка не дурны». Немцы ведалі, што без артылерыйскага падрыхтаваньня ніхто ня зможа штурмаваць, таму мелі пабудаваныя сховішчы на адхонах — «мёртвых палёх», куды не магла дастрэліць ні артылерыя, ні мінамёты. Вось жа адразу, як артылерыйскую навалу перанесьлі на далейшыя пазыцыі, яны папаўзьлі ў бункеры. Пры гэтым бункеры былі моцна збудаваныя й замаскаваныя, на іх быў пакладзены дэтанацыйны пласт каменьняў, на якіх гранат разрываўся. Пэўна ж глушыў жыхара бункера, але вялікай шкоды яму не рабіў. Проста змарнавалі сотні тонаў волава й зялеза.
Гарматы малацілі камяністыя горы дакладна, колькі прадбачвалася паводле пляну. Пасьля перанесьлі агонь на далейшыя аб’екты.
Немцы адбрэхваліся слаба. Ашчаджалі амуніцыю, якая ім пазьней прыдалася. Яны толькі фарамі й ракетамі асьвятлялі поле, што яшчэ павялічвала макабрычнасьць відовішча.
Але затое, калі нашая артылерыя перанесла агонь далей наперад, — слова ўзялі нямецкая артылерыя й мінамёты.
Сьвісток. Наперад пабеглі на чале з афіцэрамі два патрулі — разьміноўваць поле й трасаваць сьцежкі. За імі мелі йсьці мы. Але ўзьніклі праблемы: па-першае, магнэтычныя йголкі сапэраў павар’яцелі, бо ўсё поле засыпанае зялезам, па-другое, немцы ўжывалі драўляныя міны, на якія не рэагуе магнэз. Жаўнеры з гэтых патрулёў узялі штыкі й імі пачалі наколваць грунт ды шукаць мінаў. Але працавалі яны нядоўга. На іх рынулася стыхія артылерыйскага агню з усіх чатырох старон. Абодва патрулі былі выбітыя.
Чытач можа выказаць сумлеў: як гэта так, што немцы стралялі з чатырох бакоў?
А вось жа так было.
Абедзьве арміі, 5-я амэрыканская й 8-я ангельская, улезьлі ў даліну ракі Ліры й Рапідо, не здабыўшы гораў справа. А якраз там былі становішчы нямецкай артылерыі, якая біла нас ззаду. Найгорш нам дакучалі гарматы з Бэльмонтэ, Ацінэ й Цыфалько, якія білі якраз ззаду. Стваралася дэпрэсыйнае ўражаньне, што нас выбівае нашая артылерыя. Выявілася, што не. Тут наша артылерыя працавала прэцызыйна. Найгоршыя былі нямецкія гарматы на танках. Яны нас малацілі з аднаго месца, іх засеклі, г. зн. выкрылі. Туды йшла навала нашай артылерыі, ляцелі самалёты, але іх там ужо не было: яны пераехалі кілямэтар далей і схаваліся ў кусты. Праз пару хвілін стралялі далей. I гэтак паўтаралася забава п’яных расейскіх афіцэраў у «Куку»...
Але вяртаюся да тэмы.
Нашыя гар.маты перанесьлі агонь на далейшыя пазыцыі. Пабеглі трасуючыя патрулі. Іх выбілі.
Трэба было ўставаць і йсьці. А як цяжка ўставаць ды бегчы пад град зялеза й волава!.. Найгорш, як падняць жаўнераў. Яны пераважна нестраляныя. Нейкі дзядзька з-пад Баранавіч ці Вялейкі ня быў зацікаўлены ў спрэчцы Гітлера з Рыдзам-Сьміглым і таму ў яе ня ўмешваўся. А цяпер ён апынуўся пад лявінай волава.
— Хлапцы, наперад! Хто залягае — той гіне! Наперад!..
Аднак наперадзе стыхія артылерыйскага агню й сьмерць.
Усё ж такі бальшыня пабегла. Па дарозе мы бачылі, што трасуючыя патрулі, якія мелі нам белымі йстужкамі вызначаць дарогу, выбітыя, а іхныя белыя йстужкі вісяць, як кішкі, на паламаных дрэвах. Нямецкая артылерыйская навала разьмяла ўсё.
Бяжым у няведамае, дзе ў паветры равуць чэрці, а зямля ўзрываецца пад нагамі. Тут, калі чалавек наступіў на міну, ён без кішок і іншых падрабаязгаў пераяжджаў на другі сьвет.
На вузкім адрэзку акцыі нашага корпусу было зашмат войска, таму й страты былі вялікія. Плошча была асьветленая фарамі й ракетамі. Артылерыя й мінамёты былі ўстраляныя. Кожны мэтар зямлі быў зьмераны, кожнае міннае поле было абаранянае з бункераў.
Даходзі.м да месца, дзе пачынае дзеяць ручная зброя: шмайсэры й спандаў’ы. Жаўнеры пачынаюць «залягаць»: нехта ў ямцы, нехта пад скалой.
Артылерыя й мінамёты праціўніка вальцуюць поле.
— Наперад, на Бога наперад, ззаду сьмерць!..
Пачынаем траціць кантакт з сваімі аддзеламі. Радыёвыя апараты разьбітыя, тэлефонныя драты, якія наматалі павучкі вайны — тэлефаністыя — паразрываныя. У пякельным выцьці цэлага пекла д’яблаў голас не даходзіць да вушэй. Куды йсьці, што рабіць, з кім ісьці — траціцца арыентацыя (нягледзячы на тое, пашто йсьці?).
— Наперад! Наперад!
I вось бункеры плююць волавам. Гэта яшчэ ня так блага. Прынамсі, бачым, скуль страляюць. Можна падпаўзьці й разваліць бункер гранатай, або пятам. (Пят — гэта такая жыдоўская артылерыя, якую выдумалі ангельцы. Гэта цяжкая рулька, у якую сьпераду ўкідаецца гранат і пасьля страляецца. Але пят мае вялікую сілу выбуху, якой бункер не вытрымоўвае.) Горшыя бункеры затоеныя й замаскаваныя, каля якіх прабягаеш, a яны маўчаць. Затое пазьней страляюць ззаду ў патыліцу.
Пасьля монтэ-касінскага бою некаторыя генэралы ганарліва заяўлялі, што яны камандвалі арміямі, корпусамі, дывізіямі.
Дудкі!
Камандзер корпусу, напрыклад, меў сякі такі кантакт з камандай дывізіі, камандзер дывізіі з брыгадай, але ўжо камандзер брыгады ня меў кантактаў з батальёнамі, камандзер батальёну часта ня меў кантакту з ротамі і г. д.
Парадокс, аднак найбясьпечней было як найбліжэй варожых бункераў. Там, прынамсі, можна было аблажыцца каменьнямі, бо артылерыя не страляла па сваіх становішчах. Таму жаўнеры, апынуўшыся паміж бункераў, пачалі да іх прытульвацца й разьбіваць гранатамі, бо амуніцыі да пятаў не хапала, ды й пяты пагубіліся па дарозе. Адзін жаўнерык ухітрыўся й аблажыўся трупамі гіндусаў, нашых папярэднікаў. Змабілізаваў пяць трупаў, а пазьней крычаў суседу, які ляжаў за каменьчыкамі:
— Прадаю аўтэнтычнага гіндуса за пляшку джыну!
— Але ён сьмярдзіць.
— Хай лепш сьмярдзіць ён, чымся я.
Жыцьцё: жах мяшаецца з гумарам, макабра — з ідыліяй.
Раптам чамусыді зрабілася ціха.
Дудкі, маўляў, адразу вызьверыліся салаўі. Але ўжо злосна, бо ім нейкія «страньеры» перашкаджаюць жыць і цешыцца жыцьцём ды вясной.
Цяжка, лежачы пад бункерам ворага, слухаць песьні салаўя...
Але йзноў завыла мільён д’яблаў і быццам бы стала лягчэй: салаўі больш дэпрымуюць...
Хоцькі-няхоцькі, трэба было пачынаць разьбіваць бункеры, бо людзі апынуліся быццам бы ў муравейніку. Тут застаюцца толькі ручныя гранаты й таміганы, бо пяты недзе па дарозе загразьлі.
Бачу, дзядзька Лукаш паўзе пад бункер з апошняй гранатай і кідае. Бункер моўкне. Як пазьней выявілася, граната перасекла спандаў. Нехта іншы запоўз за бункер і, уткнуўшы таміган, расстраляў некалькі праціўнікаў. Крышку палягчэла.
Але набліжаецца найгоршае — золак. У дзень застацца паміж бункерамі — сьмерць.
Ізноў жа парадокс: сонца дае жыцьцё, — у той час для нас сонца азначала сьмерць.
Бачым, што наступ заламаўся. Тады палкоўнік дае загад адступаць. Нялёгка было сходзіць з праклятай гары, пакідаючы там столькі сваіх жаўнераў і прыяцеляў. Фактычна, батальён быў разьбіты.
Вельмі харакгэрную размову пераказвае Ваньковіч з камандзерам другога батальёну «Карпацкай» дывізіі, палкоўнікам Бжуско. Палкоўнік быў паранены, й калі яго наведаў Ваньковіч, той сказаў:
— Калі вы напішаце, што мой батальён быў «разьбіты» — гэта будзе няпраўдай.
— А як я гэта магу акрэсьліць? — паставіў пытаньне Ваньковіч.
— Выбіты...
Тут мушу прыгадаць, што другі батальён стаяў на другім месцы паводле стратаў людзей пасьля нашага батальёну.
У той мамэнт, як палкоўнік пастанавіў адступаць, нейкім чынам дайшоў загад з дывізіі: «За ўсякую цану ўтрымаць здабытую пазыцыю, мантуецца другі наступ». Тады наперад, шукаць лепшай пазыцыі, бо тут, дзе мы ляжым, — лысы ўзгорак. Няшмат гэтага войска засталося, але тое, што было, кінулася наперад. А тут зямля гарыць пад нагамі: навокал бункеры, міны й пасткі. Але рынуліся, бо зараз будзе відно. Заляглі й пачалі разьбіваць бункеры, якія былі найбліжэй. Але з усходам сонца ўзьніклі новыя цяжкасьці: снайпэры праціўніка. Ноччу яны былі сьляпыя, але цяпер пачалі вызьвярацца. Хапіла толькі падняць руку з каменнага складака, а ўжо рука была прастрэленая. Снайпэры пераважна сядзелі на дрэвах, добра замаскаваныя, іншыя — за высокімі скаламі. Пачалося ўзаемнае паляваньне. Нашы снайпэры, хоць іх няшмат засталося, таксама ўзяліся за работу. Яны, снайпэры, назіралі, скуль падае стрэл, пазыіей
спакойна чакалі, пакуль праціўнік не парушыўся. Вока снайпэра — сакалінае: кажны рух заўважыць. Тады снайпэр прыцэльваўся, й праціўнік ляцеў з дрэва, як сьпелы яблык. Памаленьку снайпэры праціўніка былі зьбітыя з дрэваў. Аднак сытуацыя няшмат палепшылася, бо стралялі далейшыя бункеры, да якіх няможна было дапаўзыді.
Найгоршае, што пачала пагражаць «брындза» (крыптонім: нястача амуніцыі), а данесьці яе на пазыцыі ўдзень не было мовы. Пекла павялічаюць енкі параненых, якіх няма магчымасьці зносіць, бо санітары або выбітыя, або ня могуць дайсьці праз агонь.
Тады камандзер батальёну даў дэфінітыўны загад сходзіць з гары.
Макабрычнае было гэтае сходжаньне. Амаль кажны здаровы, не вылучаючы афіцэраў, нёс параненага. 1 так усіх не змаглі забраць. Пазьней іх падбіралі немцы. Дзе няможна было ісьці, людзі паўзьлі на жыватах, маючы на плячах параненага калегу. Было некалькі выпадкаў, што паранены быў дастрэлены падчас гэтай маніпуляцыі, і жаўнер поўз, маючы ўжо на сабе трупа. Сонца пражыла, а вады — ані кроплі. Каменьні войстрыя рэжуць цела й ірвуць вопратку. Людзі ўпадаюць у нэрвовы шок, зрываюцца не ў пару, іх выстрэльваюць, як зайцаў.
Урэшце жменька людзей спаўзла із «Здані». Амэрыканцы назвалі гэтую гару «Fantom ridge», палякі — «Відмо». Заляглі на выходных пазыцыях, як цяжка параненыя зьвяры. Выглядалі жахліва: скрываўленыя, абдзёртыя, пакалечаныя, стомлепыя й бяз кроплі вады.
I вось якія рапарты атрымоўвае дывізія, а пасьля корпус, ад камандзераў трох батальёнаў, якія сплылі із «Здані»:
палкоўнік Домань: 18-ы батальён мае 30 чалавек; палкоўнік Стачкоўскі: 15-ы батальён — 7; палкоўнік Каміньскі: 13 батальён — толькі 3.
А трэба прыгадаць, што ўсе тры батальёны пачалі атаку ў поўным складзе, г.зн. каля 800 жаўнераў кажны.
Палажэньне, на першы пагляд, трагічнае: тры батальёны выбітыя. Ня лепш і ў Карпацкай дывізіі. Аднак Андэрс, страляны на розных войнах і франтох (9 ранаў), разважаў спакойна. Стварыўся хаос, трэба кансалідавацца й падрыхтоўваць другую атаку.
Але з чым? — можа нехта сказаць. — Корпус выбіты!
I Іазьней выявілася, што не было так страшна. ГІраўда, кажны батальён страціў менш-больш палову сваёй баяздольнасьці,
аднак ноччу пачалі сплываць людзі з усіх бакоў: і тыя, што заляглі ззаду, і тыя, што далёка зайшлі наперад і не пачулі загаду адступаць, і тыя, што блукаліся, шукаючы сваіх аддзелаў. Усё пераблыталася ў гэтым пякельным агні, ўпацёмку й хаосе бітвы.
Зямля прыгожая і няўдзячная, як лермантаўская царыца TaMapa. Здаецца, блізка, а як далёка! Цяпер рэактыўны самалёт ляціць з Эўропы ў Амэрыку каля пяці гадзін. (Калюмб плыў каля шасьці месяцаў.) А тут — на «Здані», стомэтровая адлегласьць раўнялася — дзесяткам людзкіх жыцьцяў, плюс — шмат літраў крыві, плюс — перажыцьці.
Нашае камандаваньне атрымоўвае рапарт, што гара «Здань» дэфінітыўна ачышчаная ад нашага войска. Тады наша артылерыя кладзе шалёны агонь на «Здань». Выяўляецца, што няпраўда. На «Здані» ляжаць нашыя жаўнеры. У нейкай ямцы ляжыць маёр Гнатоўскі із сваім паўбатальёнам. Праўда, гэты паўбатальён цяпер налічвае 26 жаўнераў, якія не пачулі загаду адступаць. Маёр Гнатоўскі ведае адно: а 15-й гадзіне мае быць другі наступ. Ён чакае. Наступу няма. Тады ён зразумеў, што акцыя заламалася, і трэба чакаць начы, каб зыйсьці з гары. Адначасова пад заслонай цемры спаўзалі іншыя жаўнеры, якія не пачулі загаду адступаць.
На пазыцыі ўспаўзае апошні запасовы 16-ты батальён маёра Станьчыка. Станьчык — калярытная фігура. Батальён успаўзае, Станьчык ідзе на нагах. Афіцэр, які ляжыць на пазыцыі й ня ведае хто йдзе, крычыць: «кладзіся, бо застрэляць!», а Станьчык адказвае: «Калі маеш прыгожую дзяўчынку, дык лягу», і йдзе далей.
Гіронія лёсу. Станьчык (ужо цяпер, бадай, генэрал) — афіцэр-прафэсіянал, усё жыцьцё вучыўся выбіваць зубы, а цяпер, як дантыстычны тэхнік, робіць і ўстаўляе ангельцам зубы, хаця, як мне шчыра прызнаўся, хацеў бы, каб было наадварот. Тэхнікам дантыстычным ён стаўся пасьля вайны. Трэба ж неяк жыць...
* * *
Але калі ўжо гаворым аб Станьчыку, дык зьвернемся да, можа, макабрычнага гумару, які нас не пакідаў у найбольш крытычныя хвіліны. Гумар — гэта скарб, і бедныя тыя людзі, якія яго не разумеюць.
Спаўзьлі з гары. Цяжка паранены жаўнер енчыць. Уся вопратка на ім парваная, скрываўленая. Да яго падыходзіць шэф роты і кажа:
— Успакойся, цяпер напэўна атрымаеш новы мундзір.
— А як памру? — пытаецца бедны жаўнер.
— Дык выйграе ангельскі кароль, бо яму застанецца адзін мундзір.
Трэба прыгадаць, што гэты жаўнер некалькі разоў хадзіў да шэфа роты з просьбамі, каб яму далі новы «батэльдрэс», бо ягоны вельмі знасіўся. Заўсёды шэф роты адказваў яму, што яшчэ пару месяцаў можа пахадзіць, бо трэба ашчаджаць казённую маемасьць.
Цяпер гэты ж шэф пацяшае цяжка параненага:
«Калі будзеш жыць — атрымаеш новы мундзір. Калі ж памрэш, цябе будуць абшываць, абмываць і абмундзіроўваць або святы Пятро, або Люцыпар, залежна на што заслужыў».
Бедны жаўнерык выжыў, але шэф празь некалькі дзён апынуўся пад апекай сьвятога Пятра ці Бэльзэбула — гэта я ня ведаю.
Другі выпадак. Быў жаўнер, які зьбіраў калекцыю гадзіньнікаў. Проста, калі іншыя адбіралі ў палонных зброю, ён забіраў гадзіньнікі. Сабраў нешта сем-восем штук. Тады, нягледзячы на ўвесь рэгулямін, ён сеў задам да праціўніка й пачаў раскручваць здабытыя гадзіньнікі ды спраўджваць «вэркі». Лепшыя ён клаў у правую кішэнь, горшыя — у левую.
Тады яму крычыць сусед з-за каменьняў:
— Ты бачыш, вось перад намі вялікі бункер? Там напэўна сядзіць афіцэр, які мае залатога “Лёнжына”!
Гэтая трагічная думка іржавым цьвіком убілася ў галаву аматара гадзіньнікаў.
Неўзабаве прыслалі дапамогу — аддзел камандосаў.
I там знайшоўся калекцыянэр гадзіньнікаў. Адразу свой свайго пазнаў і на піва пазваў.
Такім чынам, два спэцыялістыя, якія прыпадкова сустрэліся, падпісалі непадпісаны саюз, што залатога «Лёнжына» мусяць здабыць. Але як? Удзень нельга варухнуцца — страляюць. Ну што ж, пачакаем да начы... Калі ж сьцямнелася, абодва пайшлі на паляваньне. He пайшлі, а папаўзьлі. Адзін справа, другі зьлева. На бункер, па залатога «Лёнжына».
Паляваньне скончылася трагічна для аматара і ўласьніка сямі гадзіньнікаў: атрымаў кулю ў пераносіцу і з сваімі гадзіньнікамі застаўся ляжаць. Затое камандос, які поўз справа, разьбіў бункер і... запраўды здабыў залатога «Лёнжына». Аднак ён сумленна дапоўз да трупа свайго супольніка й забраў усе гадзіньнікі зь яго кішэняў. Тады ён дапоўз да камандзера дружыны забіта-
га й аддаў яму ўсе гадзіньнікі, якія забраў зь кішэняў забітага, з тым, каб іх разьдзялілі сярод ягоных прыяцеляў... Выявілася, што гадзіньнікаў было зашмат, каб абдзяліць усю дружыну. Рэч зразумелая, што камандос залатога «Лёнжына» забраў сабе, што яму слушна належылася.
Дарэчы прыгадаць, што гэты камандос быў страляны на розных франтох. Вось жа ў першых сутычках на Сангро ён быў лёгка паранены. Якраз тады наш корпус наведваў галоўнакамандуючы польскай арміі генэрал Сасноўскі. Ен таксама зайшоў у шпіталь, дзе ляжаў гэты камандос (прозьвішча не памятаю).
Генэрал пытае:
— Цяжка табе?
Камандос адказвае:
— He, водзу. Рана загоіцца, але мне, сукіны сыны, струшчылі гадзіньнік маркі «Амэга».
Сасноўскі яго пацешыў, што ён атрымае рэкампэнсату.
I атрымаў. Аўтэнтычны гадзіньнік маркі «Амэга».
Тыя, што зналі гэтага камандоса, цьвердзілі, што ён ніколі ніякага гадзіньніка ня меў. Але што значыць камандос...
Цяпер вернемся да маёра Станьчыка (тады быў маёрам).
Батальён ідзе ў атаку. Жахлівы агонь. Жаўнеры прыляглі. Каму хочацца атрымаць валавяную цукерку? Раптам зычны, моцны голас Станьчыка: «Хлопцы, будзе добра! Я ў г.... ўлез». I запраўды. Станьчык пад агнём стаіць і паказвае свае чаравікі. Гэтак званы «корпус дэлікці» неаспрэчны.
Забабоны кажуць, што калі гэта чалавеку здарыцца, у гэты дзень яго сустрэне шчасьце. Я ў гэта ня веру, бо калі б так было, дык кажны дзень раніцой некаторыя людзі беглі б шукаць гэтага шчасьця, хаця гэта й не духмяна, не эстэтычна.
Аднак жарт памог. Жаўнеры набралі бадзёрасьці. Калі «стары» (а так кажнага камандзера завуць навет старэйшыя ад яго) гэтак жартуе пад градам волава — значыцца, ня так блага.
* * *
Аднак і ня добра.
Батальёны заляглі ў розных ярах і ямах. Людзі галодныя й без вады, якую толькі можна данесыді ўначы і то ў сьмярдзючых бітонах. Цяжэй раненых эвакуавалі, лёгка параненыя ня хочуць выходзіць.
Мантуецца новы наступ. Паехала экіпа вербаваць ахвотнікаў з базаў. Змантавалі запасны батальён з кухароў, пісароў ды
іншых адміністратараў. Знайшлі й камандзера батальёну — бухгальтара-прафэсіянала капітана Шамоцкага. Гэтыя «швэйкі» мелі ратаваць палажэньне. На шчасьце, да гэтага не дайшло.
Ляжым у логаве і, як параненыя зьвяры, дыхаем.
Няцяжка сабе ўявіць, як мы пачуваліся: разьбітыя, пакалечаныя, скрываўленыя, — лежачы ў калдобе, якая шумна называлася «ярам», і залізваючы раны. Давесьці ежу й ваду — трагічная праблема, бо немцы ўначы сыстэматычна аргылерыяй і мінамётамі малоцяць адзіную артэрыю — дарогу сапэраў і ўсе магчымыя праходы, кудой могуць прайсьці мулы. Ляцелі ў протхлю джыпы й бедныя мулы, якія ня мелі ніякай ахвоты браць удзел у гэтай бязглуздай вайне. Праўда, ніхто ня пытаўся іхняй згоды. Пасьля бітвы ў раёне Монтэ-Касіна паставілі некалькі помнікаў розным героям. Ніхто не падумаў аб мулах і кіпрыйскіх мулаводах. А яны шмат спрычыніліся да выйграньня монтэ-касінскага штурму.
Ляжым. 11а першы погляд, палажэньне безнадзейнае. Батальён фактычна выбіты. Засталося некалькі афіцэраў і пара дзясяткаў жаўнераў. Зь нешта дваццаці падхаронжых — абсальвэнтаў афіцэрскай школы — ніводнага. Пазьней пачалі адусюды зьбірацца, што зь бяды можна было згарусьціць дзьве маленькія роты. А тут згары прыходзіць загад: «Кансалідавацца й рыхтавацца да наступнага штурму». Палкоўнік, сам паранены, чухае сівую патыліцу: з чым пайсьці ў наступ і як падняць здэпрэсаваных жаўнераў? Ён некалькі разоў у дзень скліквае нарады афіцэраў, сам ходзіць сярод жаўнераў і гутарыць зь імі. За ўсякую цану падняць баяздольнасьць батальёну! Але як гэта зрабіць? Жаўнеры сядзяць, або ляжаць, прыляпіўшыся да скалаў, і апатычна слухаюць нашыя прамовы. Трэба зразумець псыхалёгію разьбітых жаўнераў. Жаўнер заўсёды ў наступ ідзе бадзёра, не зважаючы на магчымасьць сьмерці, але адступае з дэпрэсіяй.
У дзень пражыць сонца, ноччу пацягвае халадком. і салаўінай экстраваганцыяй, што яшчэ павялічае дэпрэсію. Аб коўдрах няма сэнсу й марыць. Хаця б давезьлі біф і ваду — навет у сьмярдзючых бітонах. Чалавек моліцца за сваю сям’ю, прыяцеляў — мы маліліся за мулоў і мулаводаў, каб яны дайшлі здаровыя да нас.
Навет сямнаццацігадовы Валодзька Мацкевіч страціў ахвоту быць Напалеонам. На праклятай гары застаўся назаўсёды ягоны равесьнік і прыяцель Юрка Ясінскі. Пытаюся ў яго:
— Што б ты цяпер хацеў, Валодзька?
Ён зь дзяціннай шчырасьцяй адказвае:
— Шклянку цёплага малака і каб не стралялі.
А страляюць злосна. Артылерыя ня можа да нас дастрэліцца. Затое нэбэльвэрфэры й звычайныя мінамёты дакучаюць. Найгоршыя нэбэльвэрфэры. Гэта — паскудзтва савецкай канструкцыі (чаго б благога не прыдумалі бальшавікі?), удасканаленае нямецкай тэхнікай. Яны былі першы раз ужытыя падчас апошняй вайны пад Севастопалем і па-расейску называліся Мар’яй Іванаўнай. Нэбэльвэрфэр — шэсьць разам спрэжаных мінамётаў, якія страляюць адначасна. Яны робяць менш шкоды, чымся панікі. Ад часу, як яны вылятаюць з руляк, чалавек іх чуе. Гэтае паскудзтва ляціць, вые, сьвішча, рагоча, як тысячы д’яблаў, што сарваліся з ланцугоў. Ствараецца ўражаньне, што ўся гэтая дзікая какафонія рынецца нам на галовы. He даляцелі. Нарабілі трэску й смуроду. Цяпер чакай на новую порцыю. Другая пераляцела. Але што будзе з трэцяй?
Палажэньне няёмкае. Усё ж на праклятай «Здані» перад намі ляжаць два нашыя батальёны: 14-ты, які ўтрымоўвае там пазыцыі пару тыдняў, і 16-ты, які ўзыйшоў апошні. Камандуе ім прыгаданы маёр Станьчык, які падтрымоўвае жаўнераў сваімі нецэнзурнымі жартамі й бяспрыкладнай адвагай. Яны памаленьку й сыстэматычна ліквідуюць бункеры.
Гэтак было 13-га травеня й трывала да 17-га.
У міжчасе атрымоўваем вясёлую вестку, што мы ня можам пайсьці наперад, бо Восьмая армія загразла на рэчцы Гары і ня можа яе сфарсаваць пад жахлівым агнём праціўніка. Адначасна другая вясёлая вестка, што генэрал Ліс, камандзер гэтай арміі, у склад якой уваходзілі й мы, выкарыстоўваючы прыгожую пагоду, паехаў лавіць рыбу. Ен — рыбалоў ня меншай клясы, чымся наш прафэсар Жук. Гэтую вестку жаўнеры прынялі злосна, і каб іхныя пажаданьні зьдзейсьніліся, дык генэрал Ліс ня толькі не навудзіў бы рыбы, але акула яго б канчальна аформіла. Праўда, акулаў там ня бывае.
* * *
Кажуць, што «на беднага Макара ўсе шышкі валяцца». Атрымоўваю загад быць правадніком і камандзерам калёны мулаводаў, якая з Сан-ФМікэле давозіць амуніцыю й прадукты на лінію. Заданьне адказнае й важнае, але як яго выканаць? Акцыя можа адбывацца толькі ўначы, але трэба пазнаць сьцежкі, праз якія можа прайсьці аб’ючаны мул. Дарога сапэраў выключаецца, бо яе ноччу так калах.мацяць, што толькі джып можа,
маючы шчасьце, прарвацца. Іншыя сьцежкі, ведамыя немцам, таксама пад густым абстрэлам. Трэба шукаць новых. Маю дзень на распазнаньне дарогі, бо ўжо вечарам мушу вясьці мулаводаў, а мулаводы — мулаў. Паўзу паміж скалаў і кустоў і назіраю трасу ззаду. Ага — 150 мэтраў ад пазыцыяў скала, пад якой менш-больш бясьпечна можна разладоўвацца. Далей амуніцыю й правіянт трэба насіць саматугам. Але як дайсьці да гэтай скалы? Паўзу далей. Бачу паміж скалаў вымыты вадой з гары даволі круты й глыбокі роў. Важна, што глыбокі, бо стромкасьць для мула невялікая перашкода. Мул лезе на гару, як кот. У канцы яру лагчына, дзе, у выпадку абстрэлу, можна схавацца. Такім чынам, я за ўвесь дзень дапоўз да даліны ракі Рапідо і там залёг. Але па дарозе выкрасьліў, вымераў адлегласьці й каардынаты шляху, па якім вырашыў выконваць сваё заданьне.
Да змроку праляжаў у кустах, бо праз даліну ў рэчку нельга было ўдзень прайсьці: муху застрэляць. Вечарам пацягнула халадком і праклятымі салаўінымі «стакато», «модэрато», «піцыкато» і сьвістато. Тут прыгадаліся травеньскія вечары, калі з сваёй «Залатой Байкай» на радзіме сустракаўся пасьля травеньскага змроку, і мы слухалі салаўёў ды марылі аб нейкім шчасьці. Толькі мне здалося, што нашыя салаўі сьпявалі прыгажэй, хоць ня так агрэсыўна, як італьянскія.
Аднак няма часу на мэдытацыі. Там за ракой чакаюць на мяне: кватэрмайстар, мулаводы й мулы, a — што найбольш важнае — у яры галодныя й сыіечаныя смагай мае жаўнеры-калегі.
Шчасьліва праз брод дайшоў да базы. Кіраўнік прыняў мяне цёпла, а таму, што я быў мокры да пупа — сагрэў мяне добрым каньяком. Халерачка! На базе яны ўсё маюць... Мулы прынялі мяне абыякава, мулаводы — непрыязна. Я пачаў гаварыць зь імі ламанай ангельска-італьянскай мовай, бо грэцкай, прызнацца, праз ляніўства не вывучаў. Як я прыгадваў -— мулаводы пераважна зь Кіпру. Брудныя, абросшыя й злосныя. Толькі пазьней выявілася, што гэта былі запраўды добрыя, адважныя й ляяльныя хлопцы. Іхная няўдзячная праца дэпрымавала іх і не спрыяла іхнаму прыроджанаму гумару ды вясёласьці.
Я мусіў іх вясьці, таму выпадала сказаць некалькі слоў. A што я мог сказаць навет праз перакладчыка?
— Хлопцы, мяне прызначылі правадніком і, быццам бы, камандзерам. Я разьведаў дарогу, па якой мы будзем хадзіць. У гэтым праклятым раёне сьмерць пагражае ўсюды, таму можам спадзявацца, што й на гэтай, разьведанай мной дарозе, можа
нехта з нас згінуць. Аднак заданьне выконваць мусім. Таму, слухай маю каманду! За мной!
Я меў уражаньне, што маю прамову найбольш уважна слухалі мулы, бо яны ківалі галовамі й стрыглі вушамі.
Усё ж пайшлі. Як мага хутчэй пераскочылі даліну й брод ды пачалі ўзлазіць на гару. Тут мул, можна сказаць, неэлегантны твор, дыстансуе, як гэта шумна гаворыцца, валадара прыроды — чалавека. Як жа ён субтэльна вычувае кажную горбінку, за якую можна зачапіцца капытком! Мулаводы падаюць, коцяцца ўніз, а мул спакойна йдзе на гару.
Недалёка ад першага этапу, які я прадбачваў, пачала біць артылерыя.
— Прэсто, прэсто! (па-італьянску — хутчэй, хутчэй!) — крычу і хапаю першага мула за аброць ды цягну яго наперад. Дабеглі за скалу бяз стратаў. Перачакалі навалу ды пайшлі далей. Дайшлі да мэты. Пакуль мулаводы раз’ючвалі мулаў, я пабег у батальён і змабілізаваў экіпу жаўнераў, каб забралі транспарт. I вось з гэтымі муламі й мулаводамі я на золаку быў на базе.
На базе мне навет падабалася. Днём я мог бясьпечна ляжаць у цені аліўкаў, добра й смачна пад’есьці пад віскі ці каньяк, a ўначы прайсьці ўжо знаёмую трасу з муламі да батальёну. Пры гэтым я быў у курсе справы. Напрыклад, я ведаў, што Ліс навудзіў рыбы і смачна паабедаў, запіў гэта добрым віном і вясёлы, сьвежы прыехаў на камандны пункт нашага корпусу, што жартаваў, сьмяяўся й абяцаў неўзабаве новую радасьць для нас — другі штурм Монтэ-Касіна.
Штурм адкладаўся з дня на дзень, бо ангельцы тапталіся над рэчкай Гары, а ўсё мела йсьці зсынхранізавана й раўналегла. Ня ведаю, як гэта падабалася мулам, але мулаводы й жаўнеры лаяліся паводле ўсіх правілаў нецэнзурнай тэхнікі.
А там наперадзе крывавяцца 14 і 16 батальёны з нашай дывізіі, налева ад нас выбіваюць 2-гі батальён Карпацкай дывізіі й два палкі ўланаў.
Трэба прыгадаць, што фронт расыдягваўся на даволі вялікай прасторы, бо ад Тырэнскага мора да Монтэ-Кайро. Уздоўж узьбярэжжа Тырэнскага мора йшла Пятая амэрыканская армія. 3 правага боку ад яе па гарах Абруццы наступалі французы. Далей направа — Восьмая ангельская армія, у склад якой уваходзілі мы і знаходзіліся цалкам на правым крыле фронту. Пры гэтым мы былі найдалей заавансаваныя. Такім чынам, каб пераламаць пазваночнік гэтай абароннай лініі, трэба было, каб
мы, адразаючы Монтэ-Касіна, маглі спалучыцца з ангельскай арміяй.
Тым часам ангельская армія крывавіцца над рэчкай Гары, наш корпус таксама крывавіцца амаль бязьдзейна на пазыцыях, або ў ямах, а я ваджу мулаў.
Трэба сказаць, што як у кажнай пары году ёсьць свой чар і рамантызм, так і ў кажным выкананьні нейкай працы ці заданьня ёсьць і прывабныя бакі. Водзячы мулоў і мулаводаў, я студыяваў іхную псыхіку. Вось жа, не зважаючы на даволі непрывабную постаць мула, ён інтэлігэнтная й разумная жывёліна. Пэўна ж, мулаводы, злосныя на свае ўмовы й абставіны працы, падыходзяць да мула брутальна. Мул таксама пачынае быць злосны. Але калі яго пагладзіць па шыі ці паказытаць пад барадой, ён успакойваецца і туліцца да чалавека, як да прыяцеля. Шкада, што мул ня можа гаварыць! Ён тады мог бы мне нешта сказаць, можа навет адкрыць нейкую праўду, аб якой ня сыіілася філязофам.
Мулаводы таксама выявіліся сымпатычнымі й вясёлымі хлопцамі, калі яны маглі адпачыць, добра папалуднаваць, запіўшы добрым віном. Толькі шкада, што зь імі было цяжка паразумецца з прычыны мовы. Даводзілася больш гаварыць рукамі й нагамі...
Кажуць, што чым больш пазнаеш людзей, тым больш любіш зьвяроў. Аднак і людзей падчас можна любіць, а перш за ўсё ў цяжкіх абставінах, дзе выяўляецца людзкасьць. Часамі людзі ня могуць жыць адзін з другім, але могуць адзін за другога паміраць.
Усё на сьвеце мае свой канец. Так, ноччу з 16-га на 17-га травеня скончылася мая дыкгатура над муламі й мулаводамі.
Давёўшы апошні транспарт, я атрымаў загад застацца ў батальёне. Я ведаў, што гэта значыць: заўтра другі штурм. Шчыра прызнаючыся, пасьля столькіх перапалак і трох, хоць лёгкіх, ранаў, хіба не абразіўся б, калі б мяне далей пакінулі дыктатарам мулаводчай брыгады. Я такса.ма, як Валодзька, зьняверыўся, што зраблю кар’еру Напалеона. Аднак загад ёсьць загад. Іду разьвітацца з мулаводамі й муламі. Калі першую маю прамову найбольш уважна слухалі мулы, дык цяпер яе слухалі й мулаводы, і мулы. Што я мог сказаць? Прамова была кароткая, чаго прытрымоўвацца я радзіў бы ўсім нашым аратарам.
— Arrivederci, amici! Міеі tanti auguri molta felicita...’
* Да пабачаньня, сябры! Найлепшыя вам пажаданьні. шмат шчасьця.
Паціснуў руку кажнаму грэку-мулаводу, пагладзіў кажнага мула. I тады я вычуваў, што кажны поціск рукі — цёплы, шчыры й сардэчны, а кажны мул прытуліў да мяне сваю, можа, непрыгожую, але сымпатычную галаву.
Часам цяжка расставацца навет з прыгоднымі прыяцелямі, нягледзячы, ці яны ходзяць на дзьвюх, ці на чатырох нагах...
* * *
У батальёне ўжо ўсе ведалі, што заўтра, 17-га травеня, штурм. Сівы палкоўнік і пара афіцэраў уважна глядзелі ў твары жаўнераў. Але жаўнеры прынялі гэтую вестку з спакойнай дэтэрмінацыяй. Кажны браў як найбольшую колькасьць амуніцыі й ручных гранатаў, спраўджаў свой «томпсан» ці снайпэрскую люнэту ды іншыя сьмерцяносныя прылады. Тады сівы палкоўнік першы раз за некалькі дзён усьміхнуўся: значыцца, пойдуць...
I пайшлі...
Чаканьне мае ў сабе штось прывабнае й дэпрымуючае. Ці чакаеш сваёй каханай у бярозавым ляску, ці выйгрышу на лятарэі пры радыё, ці сьмерці ў сьмярдзючай яме. Заўсёды магчымыя задаваленьні й расчараваньні: каханая можа прыйсьці ў добрым, або злым настроі, або й зусім не прыйсьці. На лятарэі можна выйграць, або ня выйграць. А зь сьмерцяй ніколі ня ведама — яна таксама капрызная: раз цяпне касой па шыі і ўсе праблемы аўтаматычна вырашаныя, іншым разам адрэжа толькі нагу ці руку і застанешся інвалідам. Тут бачым, што гэтая непрывабная жанчына хоча яшчэ раз з вамі забаўляцца, хоць вы ўжо без нагі ці рукі. Грунт, абы рэшта была.
Баяцца сьмерці — гэта абсурд. Бо калі дзіцё дарасьце да сьведамасьці, што кажны чалавек мусіць памерці, яно мусіць пачувацца, што знаходзіцца ў камэры сьмерці і асівець ад страху. Аднак думка, што кусок зялеза будзе разрываць жывое цела, і гэта будзе балець, не належыць да прыемных.
Але да ўсяго можна прызвычаіцца, навет да флірту з сьмерцяй. Прыкладам, амэрыканскі злачынца Чэсман праз дурнату адвакатаў і бюракратаў дванаццаць гадоў сядзеў у камэры сьмерці. I прызвычаіўся. Навет пісаў цікавыя ўспаміны. Урэшце-рэшт яго задушылі ў газавай камэры.
Ніколі не забудуся макабрычнай сцэны пад Монтэ-Касіна падчас першага штурму. Капітан вышынёй каля двух мэтраў, вагой каля двухсот кіляграмаў, якому тры разы прастрэлілі левую руку, атрымаў яшчэ адну порцыю зялеза, гэтым разам у
жывот. Жывот распораты, як у кабана, калі яго, асмаліўшы, разьбіраюць. Кішкі вылазяць. Капітан аднэй рукой дзяржыць свае ўласныя кішкі і лаеццаяк шавец. Як яму дапамагчы? Несьці такую тушу мог бы хіба Гэркулес. Ды як несьці, калі ўвесь зьмест зьмястоўнага жывата выпаўзае? Трэба шукаць санітараў з насілкамі. Але дзе іх знайсьці ў гэтую пякельную ноч? A тут раптам з гары сыходзіць санітар. Параненым ён, можа б, не зацікавіўся, але ўбачыў на ягонай руцэ залаты гадзіньнік маркі «Лёнжын». Гэта было цікавейшае. Павошта чалавеку з распоратым жыватом залаты гадзіньнік? Санітар прабачыўся, што ня мае бандажоў і насілак, але, каб аблегчыць параненаму сьмерць, адрэзаў залаты гадзіньнік. Капітан, прытрымоўваючы кішкі, засьцерагаецца:
— Ты, сукін кот, калі я выжыву, гадзіныйк мне аддасі!
Лапідух,* пэўна, падумаў:
— Што за дурны аптыміст! Як можна выжыць з распоратым жыватом і кішкамі на вонку?
Аднак, слушнасьць меў капітан, а іхнюю спрэчку вырашыла сьмерць. Ў гэты мамэнт санітар атрымаў кулю ў пераносіцу й з залатым «Лёнжынам» застаўся ля капітана. Апошнім з гары сыходзіць доктар нашага батальёну. Чуе, што нехта брыдка лаецца — бачыць капітана з распоратым жыватом і труп санітара з залатым «Лёнжынам». «Лёнжын» яго не цікавіць, труп санітара — таксама. Але што рабіць з капітанам? Mae толькі адзін бандаж. ГІарваў сваю кашулю, бо капітанава й бяз гэтага была парваная, і сяк-так прымацаваў кішкі ў аб’ёмістым жываце параненага капітана. Пабег шукаць санітараў з насілкамі.
У міжчасе пачало сьвітаць і да канітана ня толькі санітары, але й муха жывая не змагла б даляцець.
Такім чынам капітан праляжаў пад скалой цэлы даўжэзны дзень, і толькі ноччу санітары змаглі дапаўзьці й яго зьнесьці. «Лёнжына» ён не забыўся.
Пікантнае тое, што калі доктар адным бандажом і сваёй кашуляй умацоўваў капітанавы кішкі, той дамагаўся ежы, бо быў галодны. Доктар меў пры сабе толькі два лімоны, якія яму аддаў. Капітан тут жа залімоніў гэтыя лімоны ў распораты жывот.
Калі ўрэшце ў прыфрантовым шпіталі яму зшылі кішкі й зашылі жывот, ды ён ачухаўся пасьля наркозы, шпітальная сястра заўважыла, што ён нешта занадта вясёлы. Бачна — тэмпэ-
* Так празвалі ў польскім войску санітараў.
ратура. Бяжыць з тэрмомэтрам і раптам чуе носам, што ад капітана, як з бровару, нясе сьпіртным перагарам ды яшчэ й часныком. Узьнялася трывога. Зьляцеліся дактары, сёстры, санітаркі. Знайшлі ў хворага пад падушкай парожную бутэльку ад каньяку й палавіну пікантнай італьянскай каўбасы. Як яе капітан зарганізаваў — засталося ягоным сакрэтам.
Але вылечыўся й жыве...
Сярод жаўнераў — выразная дэпрэсія. Няма таго бадзёрага настрою, зь якім ішлі на першы штурм адзінаццатага травеня. Маўляў, пазналі па чым фунт ліха.
У сьведамасьці людзей цьвёрдае перакананьне, што набліжаемся да разьвязкі: або мы, або яны. Праціўнік таксама трымаецца рэштай сілаў. Некаторыя нямецкія аддзелы ўжо ад 2-га студзеня адбіваюць штурм бязь зьмены. Пяць месяцаў з хвосьцікам! Гэта ня хаханькі!..
Палонныя не затойваюць цяжкасьці палажэньня. У маршала Кэсэльрынга, камандуючага італьянскім фронтам, не пераліваецца. Ён усьведамляе, што ўжо ня мае сілы сапхнуць нас назад у мора, а кажны немец усьведамляе, што вайна прайграная.
3 другога боку й мы ўсьведамляем, што б’ёмся й гінем за пусты мех, бо нас ужо «прадалі, аддалі ў палон». Аднак бязглуздая разьня не спыняецца. У паветры нейкі флюід, які падказвае, што насьпеў крызіс бітвы.
Тут у форме дыгрэсіі варта прыгадаць аб прыпадковасьці на вайне.
12-га травеня на зьмену найбольш змучанага нямецкага батальёну ішоў сьвежы трэці батальён першага палка парашутыстаў, якія селі адпачыць у вузкай далінцы. Адны курылі, іншыя елі кансэрвы, й усе слухалі артылерыйскі канцэрт. Раптам у далінку рынуўся цэлы гураган агню палка цяжкой артылерыі. Пасьля гэтага ў цеснай даліне, як у гаршку, застаўся гуляш, або, лепш кажучы, татарскі бэфштэк.
Усё гэта сталася праз прыпадак. Камандзер палка проста памыліў каардынаты і, замест на Сан-Анджэлё, уліў некалькі дзясяткаў тон зялеза ў малую далінку, дзе бясьпечна адпачывалі парашутысты.
Праўда, калі пазьней даведаліся аб гэтым факце, палкоўнік хваліўся, што ён гэта зрабіў сьведама, аднак ніхто яму не паверыў, бо гэная фатальная далінка не была ў пляне артылерыйскага абстрэлу.
Вынік — сотні крыжоў на могільніку каля Санта Лючыя. На кажным зь іх адна дата: 12-га травеня 1944 году.
Drole de guerre...’
* * *
Але вяртаемся да тэмы.
Разьвітаўшыся з муламі й мулаводамі, пасьля кароткай канфэрэнцыі з камандзерам батальёну, я прылёг пад скалой, дзе можна курыць. Гэтага месца не маглі бачыць з Монтэ-Кайро. Праўда, тут была магчымасьць прыпадкова атрымаць нямецкую зялезную цыгару з Цыфалько, але праклятая звычка курэньня перамагла.
Ноч была ціхая, цёплая. Стралялі рэдка, маўляў, для фасону. Найгорш дакучалі салаўі. Салаўіныя падсьвісты й цмоканьні ня толькі чароўныя, але й дэпрымуючыя. Залежна ад абставінаў. Бо інакш слухаеш салаўя, калі, аблапіўшы дзяўчыну, сядзіш пад духмяным бэзам, а інакш — калі ляжыш у сьмярдзючым яры перад сьмяротнай атакай.
— Панэ, а, панэ...
— Што хочаш, Грыцю, — на вэчэрныцю?
Грыць, праўда, быў Міколам, але чамусьці яго называлі Грыцям. Гэта быў украінец, селянін з-пад Каламыі, й любіў хваліцца, што
Коломня не помня,
Коломня — місто,
В Коломні дівкн крагці.
Чнм пшенншне тісто...
— Можна з вамі пабалакаць?
— Ну што ж, балакай, Грыцю, — без энтузіязму адказаў я, бо згары ведаў, што пачнецца ад праклятага пытаньня, якое й мне іржавым цьвіком сядзела ў галаве: «за што?»
I я не памыліўся: пачалося ад гэтага.
— Дарагі Грыць, з гэтым пытаньнем зьвяртайся да Рузвэльта, Чэрчыля, ці да іншых моцных і разумных.
— Ой, панэ, мне здаецца, што яны ня толькі не разумныя, але й божэвільныя.
— Можа... Але біцца пойдзем, каб выканаць жаўнерскі абавязак, за гонар, за славу, а, перадусім — што мусім.
— А скажэце, панэ, як мы спусьцім штаны зь Гітлера, ці пойдзем абразаць вусы Сталіну?
* Дзівосы вайны.
— Што ты, Грыць, Сталін жа наш саюзьнік...
— Чорта яму ў жывот, такому саюзьніку! Дай яго сэрпягова сьмерць! А ці вы чулі нешта пра Віньніцу?
— Чуў што ёсьць такі горад на Украіне й што там бальшавікі зьнішчылі шмат украінцаў.
— Што значыць шмат? Дзясяткі тысяч! (Перасаліў.) Там і майго брата шлёпнулі. Я чуў, што вы пішаце, таму хацеў бы вам расказаць, як гэта было...
У гэты мамэнт прыбег дзяжурны:
— Паны афіцэры, да камандзера батальёну!
— Ну што ж, Грыцю, пра Віньніцу раскажаш мне хіба пасьля бою.
— Калі яшчэ будзем гаварыць...
— ПІто ты, Грыць? Дзяржы хвост кручком і памятай, што мы чыталі па дарозе, калі йшлі сюды: «Ня будзь дурны й ня дайся, каб цябе забілі». (Nie badz ghipi, nie daj zabic!)
Усё ж такі мне давялося слухаць макабрычную гісторыю пра Віньніцу, якую мне расказаў Грыць.
Палкоўнік паведаміў нам, што атака адкладаецца на пару гадзін, бо «Клімэк» яшчэ не дашпіліў пляну на апошні гузік. «Клімэк» — так папулярна называны тады яшчэ палкоўнік Клемэнс Рудніцкі — заступнік камандзера нашай дывізіі, адзін з найбольш здольных і пры тым адважных афіцэраў штабу. Яму генэрал Андэрс даручыў змантаваньне другой атакі. Ён мітусіцца: лічыць, мерыць, камбінуе, як расставіць пешкі на шахматнай дошцы. Пешкі, бо фігуры амаль выбітыя. Як гэтымі пешкамі даць мат партнэру? У канчальным падліку, маўляў, не выходзіць на Хвядору два бліны. Перад намі — гара-Здань, бункеры, міны, пасткі, спандаў’ы, шмайсэры, гранаты. За Зданьню — малое Сан-Анджэлё, далей — вялікае Сан-Анджэлё — такая самая дэкарацыя. А тут сілы — што кот наплакаў. «Клімэк» сынхранізуе, адкладае, яшчэ пералічвае, спраўджае.
У гэтым часе мы чакаем.
Вяртаюся злосны. Ня люблю доўга чакаць ні на сьмерць, ні на рандэву з каханай. Загад палкоўніка: падтрымоўваць на духу жаўнераў. А чым іх падтрымоўваць і павошта? Кажны з панурай дэтэрмінацыяй гатовы ўстаць і яшчэ раз ісьці на гэтую праклятую гару.
Аднак запраўды трэба апаноўваць жаўнераў, бо ў міжчасе пашыраюцца трывожныя весткі. Нехта бачыў пасланца з 16-га батальёну, які бег да брыгады, і той сказаў, што 14-ты й 16-ты батальёны разьбітыя й сплываюць з гары. Іншы ад кагось даведаўся, што Карпацкая дывізія зьнішчаная і што праціўнік па-
чаў контратаку. Гэтай другой вестцы нельга верыць, бо мы бачым адрэзак, які займае Карпацкая дывізія — там нармальная артылерыйская перастрэлка. Больш трывожыць лёс нашых двух батальёнаў, што ляжаць у першай лініі. праз якія мы маем ісьці ў атаку. Урэшце прыходзіць паведамленьне, што ўсё няпраўда, а 16-ты батальён навет пасоўваецца наперад і разьбівае бункеры.
ГІамагай ім, Божа! Нам будзе менш. «Дэспат» (крыптонім камандзера 16-га батальёну Станьчыка) ня траціць фантазіі. «Хлопцы, будзе добра, бо я ў г... утаптаўся» — яшчэ раз прыгадваем mot de Cambronne Станьчыка.
Павукі арміі — тэлефаністыя — бязупынна пад абстрэлам снуюць павуціньне тэлефоннай сувязі, а яна, як павуціньне, рвецца пад гураганам артылерыйскага й мінамётнага агню. Патрулі, якія маюць выкрываць міны й трасаваць сьцежкі, пайшлі наперад.
Нам пакуль што застаецца чакаць на сыгнал. Кладуся пад скалой, дзе можна курыць. Гэтае месца мы назвалі «клюбам курцоў».
Страляюць даволі рэдка, а падчас бывае некалькі хвілін камплетнай цішыні. Тады чалавек чуецца, як той мельнік, калі panTaw млын стане. Праўда, гэтую пустэчу адразу запаўняюць салаўі, якія ўпарта не здаюцца.
У гэтым чаканьні ствараецца кантэмпляцыйны настрой. Хацелася б падумаць, навет — мроіць... Але куды — Грыць тут, як тут.
— Панэ, а, панэ, што там у штабе? Можа, ня пойдзем на гэтую праклятую гару?
— Ня бойся, Грыць, гюйдзем, яшчэ як пойдзем. Але чаму ты ня сьпіш? Перад атакай варта праспацца. Можа, прыгожы сон прысьніцца...
— Прыгожыя сны мне ўжо ня сьняцца. А спаць ня хочацца. Некалькі дзён ляжым у гэтым сьмярдзючым яры й ні то сьпім, ні то дрэмлем. Але ўсё ж я хацеў бы расказаць вам пра Віньніцу. Калі выжывеце, можа, аб гэтым напішаце.
Бачу, што ад гэтага ўпорыстага каламыйца ня выкручуся. Ды, зрэшты, што мне шкодзіць пачуць крымінальную аповесьць, чымся дарэмна думаць і мэдытаваць? Заўсёды паміж перапынкамі ў акцыі мы чыталі крымінальныя раманы.
— Ну што ж, балакай, Грыць.
— Сумны гэта балак. Мелі мы з братам хутар каля Віньніцы. У разгар раскулачваньня й штучнага голаду я ўцёк у Заходнюю
Ўкраіну. Быў нежанаты, дык было лягчэй. У Каламыі я знайшоў працу й шчасьліва ажаніўся. Брат зь сям’ёй засталіся на месцы. Неяк жылі.
Пачалося ў 37-м годзе, калі бальшавікі пастанавілі зьліквідаваць непрыхільны ім нацыянальны элемэнт. I ў ваколіцах Віньніцы пачаліся масавыя арышты. Арыштаваных звозілі ў Віньніцкую турму, якая хутка перапоўнілася па берагі. А каб разладаваць турму, што лепшае, як «пусьціць контру ў расход»?
Аблюбавалі вялікі пляц, абгарадзілі яго высокім тынам з дошчак, так шчыльным, што ня толькі нічога ня можна пабачыць, але й камар носа паміж дошчак ня ўткне. Навокал ходзяць патрулі гэпістых. Пачалі туды ўяжджаць грузавікі. Нешта робяць.
«Таварыш, што там робіцца за гэтай загарожай?» — пытаюць людзі.
«Парк культуры й адпачынку. Праходзіць хутчэй!» — адказвае патруль.
Што ж, парк культуры й адпачынку заўсёды прыдасца, але чаму яго робяць у такім сакрэце? Людзі круцілі галовамі, але зашмат дапытвацца баяліся.
Але вось знайшоўся вельмі цікаўны дзядзька. Ягоная хата была недалёка ад тыну, а ля хаты — высокая груша. Тупыя гэпістыя не скумекалі, што з гэнай грушы можна зазірнуць у іхны гаршчок і сёе-тое ўбачыць. Вось жа гэны дзядзька аднойчы, калі была цёмная ноч, ціхенька ўзьлез на грушу. Паглядзеў, пабачыў і яшчэ цішэй зьлез, а аб тым, што ўбачыў не сказаў навет роднай жонцы. На другі дзень сьпілаваў грушу. А што бачыў, расказаў толькі ў 42-м годзе, калі немцы даходзілі да Волгі й да Каўказу.
Амаль кажную ноч у панадворку Віньніцкай турмы раўлі грузавікі, а пад гэты гук матораў расстрэльвалі вязьняў. Пазьней іх вазілі ў будучы парк кулыуры й адпачынку, дзе закопвалі ў супольных ямах.
1 вось у 38-м годзе, калі скончылася масакра, тын разабралі і віньнічане пабачылі некалькі кусьцікаў, некалькі дрэўцаў і гушкалкі для дзяцей. Парк культуры й адпачынку для ўсіх даступны. На браме лёзунг: «Пронзводнтельно работать — культурно отдыхать!» I нясьведамыя дзеці, заліваючыся вясёлым сьмехам, гушкаліся на магілках сваіх бацькоў. «Парк культуры й адпачынку» адчынілі з помпай. Была аркестра, прамовы, дэклямацыі, «хай жыве наймудрэйшы з мудрых — Сталін!».
Такім чынам нам маскалі падаравалі парк культуры на могілках нашых братоў і сясьцёр. За гэта ім з вазэлінай дзякаваў нейкі віньніцкі актывісты.
Я быў, калі ў 43-м годзе раскопвалі віньніцкі парк «культуры й адпачынку». Туды зьехалася шмат журналістых і экспэртаў з розных краінаў. Трупаў было цяжка распазнаць — шэсьць гадоў гнілі. Аднак адна жанчына пазнала свайго мужа. Напярэдадні ягонага арышту яна адрэзала кусок палы сьвіткі й гэтым куском залатала рукаво на локці. Савецкая доля: хочаш залатаць рукаво — адразай палу...
Свайго брата я не знайшоў. Ды, зрэшты, ня ўсе ямы пасьпелі раскапаць.
Дык вось, пане, як выглядала справа ў Віньніцы. Я чуў, што вы пішаце вершы. На якую халеру яны цяпер некаму патрэбныя? А пра гэта, што я вам сказаў, вы мусіце абавязкава пісаць. Вы мусіце крычаць, — хай сьвет аб гэтым даведаецца, хай зразумее, зь якім катам цалуецца!..
Грыць змоўк, толькі здушаны енк ад часу да часу вырываўся з ягоных грудзей.
Пішучы аб гэтым, я выконваю загад майго жаўнера, якога я тады бачыў і слухаў апошні раз.
Із свайго боку скажу, што я цікавіўся віньніцкай справай, як і катынскай. Вось жа ў віньніцкім «парку культуры й адпачынку» адкапалі 9439трупаў, сярод іх 169 жанчын. Лекарскія досьледы сьцьвердзілі, што некалькі з гэтых жанчын перад расстрэлам былі згвалчаныя. Шмат трупаў мела пясок у глытаўцы, г. зн. былі закапаныя яшчэ жывыя. Застрэленыя былі паводле савецкай тэхнікі: рукі ззаду зьвязаныя дротам, стрэл у патыліцу.
У міжнароднай камісіі расьсьледваньня ў 43-м годзе бралі ўдзел: бэльгійцы, фіны, аўстрыйцы, баўгары, італьянцы, швэды, галяндцы, румыны, вугорцы, славакі, харваты і палякі.
He было ніякага сумлеву, што гэта рука ГПУ. Цікава, што ў гэтым жа самым парку культуры й адпачынку раскапалі супольную магілку гэпістых, якія расстрэльвалі і закопвалі вязьняў. Урэшце й іх «шлёпнулі», каб, маўляў, «былм концы в воду»...
I вось у гэтым яры, куды лёгкі травеньскі вецярок («ночной зефнр струнт эфнр») даносіць усякія смуроды, а між імі й смурод гнілых трупаў, якіх сотні ляжаць навокал нас, слухаць гэтую макабрычную аповесьць было больш, чымся цяжка. Тым больш, што я сам перажыў гэгэнну бальшавіцкіх турмаў і лягераў-
Грыць маўчаў, але я чуў, што ён плакаў.
Раптам тысяча чарцей вырвалася зь нямецкага нэбэльвэрфэра і зь дзікім выцьцём ляціць.
Трах! Тарарах! Урэзаліся ў гару. He даляцелі... Яшчэ адна сэрыя. Пералёт. Пакуль што маем шчасьце.
Сьвісток. Сыгнал падрыхтавацца.
Зь першай атакі жаўнеры зрабілі адпаведны выснаў і нечага навучыліся. Таму я бачу, што амаль кажны жаўнер выкідае зь мяшка бляшанку біфу, а бярэ гранаты й патроны. Біф давязуць, калі будзе яго каму есьці, а там ручная граната падчас — апошняя дошка ратунку.
Мой Грыць ня толькі гаваркі, але й любіць шмат зьесьці. Аднак выкінуў зь мяшка дзьве бляшанкі біфу, а на іх месца ўлажыў дзьве гранаты. Трэба было бачыць, зь якім жалем ён выкідаў біф. Аднак выбраў гранаты. I прыгадзіліся...
Праціўнік нешта вычувае. Штораз часьцей з манастыра, або з Сан-Анджэлё ў паветра ўзьлятаюць фары, якія асьвятляюць поле. Артылерыя й мінамёты пачынаюць вальцаваць подступы. Перад намі бушуе пекла. 1 ў гэтае пекла за некалькі хвілін трэба будзе йсьці.
Як хацелася б ператварыцца ў камень, мак ці салаўя й застацца на месцы.
А йсьці трэба.
Чакаем двух сьвісткоў...
Шкада рамантыкі вайны! Раней, калі полк кавалерыі шалёным галёпам ляцеў на ворага, ён зіхацеў, ірдзіўся калёрамі й бліскамі ў праменьнях сонца: каляровыя мундзіры, лямпасы, кутасы, шпоры й пёры, шашкі й сьцяжкі на дзідах — усё гэта выглядала пышна й тэатральна. Пяхота таксама зіхацела мундзірамі й зброяй, пад гукі трубаў і барабанную траскатню з разьвеянымі палотнішчамі сьцягоў, сьціснутай калёнай ішла ў атаку. Усё гэта цяпер можам бачыць толькі на каляровых малюнках баталістычнага жанру, або ў не заўсёды ўдалых фільмах.
Сяньня афіцэр ці жаўнер стараюцца быць як найбольш шэрымі, як найболып падобнымі да зямлі ціскалы. Гузікі, спражкі, бляшкі, якія блішчэлі ў гарнізоне, цяпер замаляваныя матавай фарбай, каляровыя адзнакі паспорваныя. Цяпер пяхота ня йдзе, як калісь, плячо пры плячы, а рассыпаўшыся «роем». Жаўнеры кароткімі скокамі перабягаюць ад кусьціка да кусьціка, ад купіны да якойсь ямкі, або й проста паўзуць, калечачы цела аб войстрыя скалы, ці гразнуць у балоце.
Халера на такую рамантыку!..
* * *
Урэшце два сьвісткі разарвалі цішыню ў яры. Хоць кажны іх чакаў, усё ж кажны здрыгануўся. Сэрцы ёкнулі.
— Хлопцы, наперад, толькі наперад! Хто залягае — гіне.
Ірванулі, як застаялыя коні, што аж трэба было паўстрымоўваць, каб хапіла сілы ўзьлезьці на гару, бо кажны жаўнер абладаваны, як мул: бэнгалёры, пяты, амуніцыя, гранаты. Бралі як найбольш, бо няшмат было надзеі, што давязуць.
Зь яру вылезьлі бяз стратаў. Аднак за ярам атрымалі першыя візытовыя білеты — агонь мінамётаў. Рвануліся наперад і шчасьліва прарваліся: толькі двух параненых. ІІрабеглі далінку й апынуліся перад невысокай, даволі стромкай гарой. На палавіне дарогі мусілі залегчы, бо ўзгорак пачала малаціць варожая артылерыя. Пасьля некалькіх хвілінаў артылерыя выдаўжыла агонь і малацьба пачалася за намі. Пераскочылі хрыбет і зыйшлі ў даліну. I вось на фоне неба перад намі зачарнела панурая гара-Здань.
Непрыемна, але трэба лезьці. Недалёка ад мяне саракагадовы дзядзька Лукаш сапе, як кавальскі мех пад цяжкім пятам і страпіэнна лаецца паводле ўсіх правілаў расейскай мацяршчыны.
— Ня лайся, дзядзька, так брыдка, бо, як немцы пачуюць, будуць на цябе злосныя.
— Няхай. Каб яны, злыдні, ведалі, як я злосны на іх. Але, зараза, пят надта ж цяжкі.
— А павошта ты браў гэтую жыдоўскую артылерыю? Ёсьць жа малодшыя.
— А з чым я пайду на бункеры, з... кулаком?
Яшчэ адну салідную порцыю моцных слоўцаў атрымалі немцы ад Лукаша на адлегласьць. Пазьней атрымалі мацнейшую. Нікому ня раю задзірацца зь беларускім селянінам.
Пакуль што йдзём па «сваёй» зямлі, бо тут гара пераважна разьмінаваная, а перад намі на пазыцыях ляжаць нашы батальёны, якія, як сабакі, пільнуюць гаспадаркі, а Станьчык навет кусаецца. Праз гэтыя батальёны мы маем прайсьці, а там ужо, Божа, май нас у сваёй апецы!..
Па нас страляюць даволі рэдка, затое пазыцыі батальёнаў перад намі вальцуюць густа. Аднак на гэтым падыходзе й мы трацім чатырох забітых і дзевяць параненых.
Дзядзьку Лукашу асколак распароў мяшок на плячох, у якім ён, як прадбачлівы беларускі селянін, меў хлеб, некалькі бляшанак біфу, чыстую бялізну й некалькі гранатаў. Усё высыпа-
лася. Ну, калі б немцы пачулі, што ім жадаў Лукаш, яны хіба не пачуваліся б добра. Поўзаючы ракам, Лукаш часткова знайшоў свае скарбы. Але ўзьнікла праблема: у што іх запакаваць? Практычны й кемлівы Лукаш не разгубіўся: знайшоў трупа й зьняў з яго мяшок. Пасьля спакойна спакаваўся й дагнаў нас. Толькі мяшок выглядаў паўнейшым: бо гэны забіты меў сёе-тое, a ашчадны селянін ня выкінуў гэтага на змарнаваньне. Пазьней тлумачыўся:
— Яму, беднаму, ужо нічога не патрэбна, бо яго ўсім забясьпечвае сьвяты Пятро.
Даходзім да лініяў нашых пазыцыяў. Агонь тут густы. Пачынае адзывацца ручная зброя. Афіцэр сувязі паказвае нам кірункі, куды пайшлі нашыя патрулі разьміноўваць і трасаваць сьцежкі. Спачатку бачым белыя йстужкі: паміж імі поле разьмінаванае. Неўзабаве йстужкі парваныя й раськіданыя выбухамі. Пачынаецца зямля «нічыя» — грозная, няведамая, пакрытая мінамі, пасткамі й крыжовым вагнём ручной зброі. Што раз часьцей чуваць енкі параненых, рвуцца міны, шпокаюць пасткі, сьвішчуць кулі. Яшчэ сто мэтраў наперад. Далей — толькі на жываце. Выразна бачым, скуль харкаюць волавам спандаў’ы й шмайсэры. Яшчэ задалёка для пята, бэнгалёра, тым больш для ручной гранаты. Трэба паўзьці.
Раптам у паветра вырываюцца тры фары — ракеты на парашутах. Робіцца відно. Праклятыя фары вельмі ж паволі ападаюць. Трацім дарагі час. Калі да золаку ня зьнішчым бункераў, раніцай яны нас выстраляюць, як качак.
Урэшце фары згасьлі — трэба паўзьці. Найбліжэйшы бункер плюе вагнём.
— Чакай жа, сукін сын, — кажа Лукаш і зь пятам паўзе ў кірунку бункера. Што рабіць — я з гранатай паўзу на другі. У хаосе і ўпацёмку камандаваць цяжка. Кажны жаўнер камандзер сам сабе. Падпаўзаю і мяркую, што гранату дакіну. Лепш было б запаўзьці за бункер і ўкінуць гранату ззаду. Але нейкі далейшы шмайсэр страляе нада мной, а перада мной — лысіна.
Раптам чую справа выбух. Гэта дзядзька Лукаш прыцэліўся й разваліў бункер. Трэба й мне нешта рабіць. Кідаю гранату ў кірунку, скуль харкае бункер. Удалося: бункер моўкне. Пазьней выясьнілася, што бункера я не разьбіў. Толькі граната падкацілася пад рульку спандаў’а і, выбухнуўшы, яе пашкодзіла. Немец кінуў спандаў і бункер ды падмазаў пяткі. Ганцэвічу ўдалося лепш: падпоўз да самага бункера і ззаду цяпнуў гранату.
Пэўна ж, у бункеры застаўся гуляш. Але гэта была ягоная апошняя граната. У наступны бункер ён шпурляў каменьні. На шчасьце падпоўз Лукаш зь пятам і бункер змоўк. Суседзі зьлева і справа таксама ня сьпяць. Нямецкі агонь ручной зброі слабее. Дапаўзаем да вяршыні гары, скуль месцамі можна бачыць даліну ракі Ліры — мэту нашага наступу. Там, таксама варыцца, як у гаршку. Аднак ангельцы ўрэшце йдуць наперад. Бачым далей і арыентуемся паводле выбухаў, што французкі корпус на гарах Абруццы таксама йдзе наперад.
Здаецца, дасягнулі мэты: адрэзаць манастыр, спалучыцца з ангельцамі ў даліне Ліры. Манастыр часткова адрэзаны, але як дайсьці да ангельцаў празь некалькі горак? А тут прыходзіць найгоршая небясьпека — дзень. Травеньская ноч кароткая.
Сувязь парваная. Ніякіх загадаў няма. Што дзеецца — ня ведаем.
Бягу на дзьвюх нагах, часам на чатырох, а часам паўзу на бруху ўздоўж лініі. Але якая тут лінія? Усё перамяшалася. Крычу: кансалідавацца, абкладацца каменьнямі, бо тут, на скале, капаць акопы немагчыма, а перад раніцай трэба неяк забясьпечыцца. Раптам чую, што мяне нехта сьцебануў нечым па назе. Першае ўражаньне, што гэта вясковы пастыр сьцебануў мяне, падпаска, пугай, за тое, што я пусьціў кароў у збожжа. Але хутка ўсьведамляю, што мяне падстрэлілі. На шчасьце, куля не кранула касьці, але пашкодзіла нейкую жылу й рана крывавіць. Аднэй рукой заціскаю рану, другой разрываю кішэнь, дзе маю бандаж. Санітараў няма — або выбітыя, або зносяць цяжка параненых. Разразаю нагавіцы й бандажую рану. У гэты мамэнт на гару ўзыходзіць сівы палкоўнік.
— А, даражэнькі, урэшце атрымаў сваю порцыю. Спаўзай уніз.
Я паглядзеў уніз: там пекла агню. Тут, здаецца, бясьпечней.
— He, палкоўнік. Перавяжу рану й далучуся да аддзелу. Я даў загад кансалідавацца й акопвацца. Набліжаецца дзень.
— Добра, сынок, нічога хітрэйшага не прыдумаем.
Палкоўнік (перад гэтым паранены) пакульгаў рабіць высілкі неяк камандаваць батальёнам.
Я таксама раблю высілкі, каб неяк палічыць сваю маёмасьць: колькі мне засталося людзкіх жыцьцяў. Цяжка гэта зрабіць упацёмку й пад агнём, але вычуваю, што няшмат. На шчасьце, бункеры ў найбліжэйшым раёне амаль зьліквідаваныя, рэшта маўчыць, бо ведаюць, што ўжо ззаду нашы жаўнеры, таму баяцца дэмаскавацца ноччу. Затое густа пачынаюць страляць з манас-
тыра. Б’юць на ўсе бакі — артылерыя, мінамёты, кулямёты. Пазьней выясьнілася, што хацелі выстраляць увесь запас амуніцыі перад... капітуляцыяй. Але мы ня ведаем, што варыцца ў гаршку праціўніка, й падрыхтоўваемся да найгоршага: цэлы доўгі травеньскі дзень праляжаць у складанцах з каменьняў. Пачынаецца золак. Кажны насьпех шукае нейкую ямку ці шчыліну ў скале, абкладаецца каменьнямі, якіх тут хапае. Сёй-той перад каменьнямі палажыў трупа, як дадатковае забясьпечаньне. Маўляў: «зіхэр іст зіхэр». Макабрычна гэта выглядае, але беднаму забітаму ўжо горшай крыўды ня зробяць, як зрабілі.
Інстынктоўна вычуваецца крызыс бою. Абодва бакі змагаюцца рэштай сілы. Мы або яны... Нам ня мёд, але й ім ня цукар. Мы варымся ў гэтым капшары толькі тыдзень, яны ж месяцамі. Пэўна, іхнае палажэньне лягчэйшае, але нэрвы выматваюцца. Навет можна заўважыць зьмену іхнай тактыкі: раней, калі нас прыдушылі да зямлі, пачыналі контратаку, засыпалі нас гранатамі. Сяньня сядзяць у бункерах.
Сьведамасьць, што трэба дзень праляжаць пад пякучым сонцам без вады, настройвала нявесела. А біклажкі пагрозьліва пусьцеюць. Спадзявацца няма чаго.
Выходзячы з базы мулаводаў, я здабыў некалькі бутэлек неблагога віна. Адну пераліў у сваю бікляжку, іншыя раздаў найбліжэйшым: не валачы ж гэтую піўную краму на гару. Везучы гэтае віно, я й не падумаў, што хоць крышку яно спрычыніцца да нашай перамогі. Вось жа, калі мы былі пад бункерамі, куля са шмайсэра прабіла бікляжку Грыця, й віно пацякло. На шчасьце, Грыць спахапіўся й пасьпеў яшчэ частку выпіць.
— О, дай тэбэ сэрпявога смэрць! Чэкай жа ты такі-растакі!
Грыць вырваў пят ад іншага жаўнера й папоўз шукаць помсты за віно. I знайшоў. Дорага некаму каштавала гэтае віно. Бункер змоўк назаўсёды. Тады я пашкадаваў, што замала гэтага віна прывёз з базы.
ЗАКАНЧЭНЬНЕ
«Грыць вырваў пят ад іншага жаўнера й папоўз шукаць помсты за віно. I знайшоў. Дорага некаму каштавала гэтае віно. Бункер змоўк назаўсёды. Тады я пашкадаваў, што замала гэтага віна прывёз з базы».
Гэта быў апошні абзац, апошнія словы апавяданьня, якія былі надрукаваны ў 3-4 нумары газэты «Бацькаўшчына» ў сакавіку 1964 году. За імі, як і пры канцох папярэдніх адрэзкаў, стаяла ў дужках — «далей будзе».
Далей не было... Словы рэдакцыі «далей будзе» павісьлі ў паветры. Сказ перарваўся, змоўк назаўсёды. Натруджанае нягодамі сэрца перастала біцца, жыцьцё загасла, аўтар памёр.
He давёў да канца свайго апавяданьня аб жахлівай людзкой трагэдыі вайны й паняволеньня. He данёс Бацькаўшчыне любай скарбніцы свайго творства, зьбіранага так ашчадна на жыцьцёвым шляху.
Сьпяшаўся, прадчуваў свой хуткі канец.
Зьняможаны хваробай, пісаў з натугай, высіляўся. Браўся ў загрудкі з сьмерцяй, каб толькі дакончыць свой пераказ...
Тут творства сталася зэнітам, — вышэй за сьмерць і за жыцьцё. Яно было галоўным дзейнікам у апошнім акце людзкой жыцьцёвай драмы.
Сьмерць перамагла. Камусь іншаму прыйшлося пісаць заканчэньне апавяданьня.
* * *
Апавяданьне выйшла незакончаным, але галоўны зьмест падзеі апісаны ў ім з усімі падрабязнасьцямі. He хапала толькі фінішу, заканчэньня.
У апошнім сваім адрэзку аўтар апісаў другі наступ на Монтэ-Касіна. Давёў апавяданьне да таго месца, калі мэта наступу была, бадай што, асягнута, бо манастыр быў часткова адрэзаны й, як кажа аўтар, засталося прайсьці некалькі горак, каб злучыцца з ангельцамі, якія зрабілі значны поступ у даліне ракі Ліры.
Сам аўтар кажа аб крызысе бою й слабасьці ворага, як і аб тым, што з манастыра страляюць густа, але дзеля таго, што, як выясьнілася пазьней, вораг хацеў выстраляць боезапас перад капітуляцыяй.
Застаецца дасказаць, што ў той жа дзень, які прыйшоў па жахпівай начы другога наступу й аб якім аўтар так непакоіўся ў
сваім апавяданьні, гэта значыць, у дзень 18-га травеня 1944 году Монтэ-Касіна было занята.
Немцы пераканаліся, што наступ альянтаў на ўсёй лініі Густава ня толькі не слабее, але й узмацняецца. 13-ты Брытанскі корпус зьлева ад 2-га корпусу сфарсаваў раку Ліры й глыбока ўклінаваўся ў нямецкія пазыцыі ў даліне гэтай ракі. 2-гі ж корпус сваім упорыстым націскам мог акружыць гару й манастыр Монтэ-Касіна.
У такой сытуацыі нямецкае камандаваньне баялася прарваньня фронту на лініі Густава й пастанавіла адступіць на наступную сваю абаронную лінію — лінію Гітлера, якую пазьней назвалі лініяй Зэнгэра.
Уначы з 17-га на 18-га травеня немцы вывелі свае галоўныя сілы з-пад Монтэ-Касіна, пакідаючы толькі невялікія аддзелы ў бункерах, дзеля прыкрыцьця адступленьня. Яны так сьпяшаліся, што пакінулі сваіх параненых. 3 манастыра нямецкія аддзелы былі эвакуяваны поўнасьцю.
Раніцай 18-га травеня аддзелы 2-га корпусу здабывалі паасобныя ўзгоркі, не спатыкаючы ўжо вялікага супраціву нямецкай пяхоты. Абсады паасобных бункераў здаваліся ў палон. He пераставала толькі грымець навала нямецкай артылерыі, ды там-сям адзываліся нямецкія мінамёты. Пагражалі небясьпекай усьцяж, на ўсім займаным абшары, нямецкія міны й пасткі, якія спрычыняліся да новых ахвяр сярод жаўнераў 2-га корпусу й узятых нямецкіх палонных.
Затое, звычайна пагрозьлівы сваім зьнішчальным вагнём, манастыр Монтэ-Касіна цяпер маўчаў. Зьвярнулі на гэта ўвагу бліжэйшыя да яго аддзелы. Дадумваліся, што манастыр, відаць, эвакуяваны, а аптымісты ў сваі.м ваяўнічым выабражэньні бачылі навет белы сьцяжок на ім, хоць ніякага сьцяжка там не было. Высланы дзеля выясьненьня сытуацыі на гары й у манастьіры Монтэ-Касіна патруль 12-га ўланскага палка ніякіх нямецкіх аддзелаў там не знайшоў. Толькі групу нямецкіх параненых выцягнулі са склепу. 18-га травеня а гадзіне 10-ай і 20 хвілін гэты патруль вывесіў польскі сьцяг на руінах манастыра.
У гэты ж дзень папаўдні была асягнута беспасярэдняя лучнасьць з брытанскімі аддзеламі 13-га корпусу, што працягваў наступ у даліне ракі Ліры. Гэты корпус, як і 1-шы Канадыйскі корпус, быў ужо ў сутычнасьці з ворагам на новай абароннай лініі — лініі Гітлера.
Аднак патрэбны быў яшчэ пэўны высілак дзеля заканчэньня бою пад Монтэ-Касіна. Высілак гэты скіраваны быў на акружаючы манэўр у напрамку П’едымонтэ, і наш аўтар браў удзел у наступе свайго батальёну, разам з іншымі батальёнамі 5-ай дывізыі— 18-гай 19-га травеня.
Раніцай 19-га травеня быў заняты ўзгорак 575. Цяпер 2-гі корпус скіраваў свае сілы на здабыцьцё П’едымонтэ. Але займаньне далейшых пазыцыяў прыходзіла ўжо шмат лягчэй, вораг быў значна аслаблены.
На працягу наступных некалькіх дзён 2-гі корпус заняў гару Монтэ-Кайро й мястэчка П’едымонтэ. Гэтым і была закончаная фаза баёў пад Монтэ-Касіна.
Адсюль у сярэдзіне чэрвеня 2-гі корпус перайшоў на пазыцыі над Адрыятыцкім морам каля Пэскары, перанятыя ад гіндускіх дывізіяў.
Апошнюю фазу баёў — пасьля заняцьця Монтэ-Касіна — аўтар не пасьпеў апісаць. Але апісаў самае галоўнае — баі за здабыцьцё Монтэ-Касіна, са.мыя жорсткія з усёй італьянскай кампаніі.
Д-р В. ЖУК-ГРЫШКЕВІЧ
ДАДАТАК
Юры ГРЫБОЎСКІ
АФІЦЭР-БЕЛАРУС 3-ПАД МОНТЭ-КАСІНА
I ў Беларусі, і сярод беларускіх эмігрантаў ГІётра Сыч вядомы перадусім як выбітны грамадзкі й культурніцкі дзеяч, пісьменьнік. Гіараўнальна няшмат вядома пра ягоны жыцьцёвы шлях у гады Другой сусьветнай вайны.
ГІётра Сыч нарадзіўся 18 студзеня 1912 году ў вёсцы Батурына Вілейскага навету ў сялянскай сямьі Мар’яна Сыча й Марыі з дому Шахраяў (Шахураў). Як і тысячы жыхароў Заходняй Беларусі, Сыч перасчрэў вайну на самым яе пачатку — 1 верасьня 1939 году — і быў, як польскі грамадзянін, змабілізаваны ў Войска Польскае. Ен апынуўся ў 10-м батальёне Корпусу аховы памежжа. Аднак у тым самым верасьні вайна для яго скончылася. Пётра Сыч з 17 па 23 всрасьня браў удзел ва ўзброеных сутычках з чырвонаармейскімі часткамі ў раёне Смаргоні й пад Горадняй. У выніку ён, як і тысячы польскіх вайскоўцаў, трапіў у савецкі палон. Паколькі Сыч быў жыхаром Заходняй Беларусі, яіо неўзабаве вызвалілі. Але дома яму не ўдалося абмінуць «ласкі» новай улады, якая прыйшла у Заходнюю Беларусь у верасьні 1939 году з Усходу. У 1940-м Сыч быў арыштаваны, асуджаны і разам з тысячамі жыхароў Заходняй Беларусі накіраваны ў працоўны лягер, які ўваходзіў у сыстэму Севжелдорлаг (Комі АССР).
На падставе амністыі польскім грамадзянам 12 жніўня 1941 году ГІётра Сыч быў вызвалсны. Як і многія былыя іюльскія грамадзяне, ён уступіў у Польскую армію пад камандаваньнем генэрала Уладзіслава Андэрса, якая фармавалася на тэрыторыі СССР у адпаведнасыді з савецка-польскімі пагадненьнямі. На 85% гэтая армія складалася з жыхароў Заходняй Беларусі й Заходняй Украіны — ваеннапалонных і вязьняў сталінскіх лягероў. Пасьля праходжаньня мабілізацыйнай камісіі 14 лютага 1942 году ГІётра Сыч быў залічаны ў склад 23-га батальёну 7-й пяхотнай дывізіі, якая кватаравалася ў мястэчку Кермінэ (Узбэц-
кая ССР). Далей яго чакаў доўгі шлях вандраваньняў «арміі генэрала Андэрса», які пралёг па Іране, Іраку, Палсстынс, Эгіпце і, нарэшце, Італіі.
У асабістых вайсковых дакумэнтах Сыч, як і тысячы другіх беларусаў, быў названы «палякам». Алс ў гэтым няма нрыкрасьці. Рэч у тым, што беларусам было няпроста трапіць у Армію Андэрса, таму большасьць зь іх падчас мабілізацыі запісалася палякамі. Для іх, зьведаўшых пакуты лягернага жыцьця, уступлсньне ў Гіольскую армію сталася адзіным магчымым шляхам на волю. Так, незалежна ад веравызнаньня й палітычных поглядаў, палякамі запісаліся Пётра Конюх, Віктар Астроўскі, Вінцэнт Жук-Грышкевіч ды іншыя.
Заслугоўвае асаблівай увагі яшчэ адзін факт з жыцьця Пётры Сыча ў часе службы ў Войску Польскім. Так, у ягоных дакумэнтах годам нараджэньня памылкова названы 1910, а не 1912, як было ў рэчаіснасьці. Калі выключыць малавсрагоднасьць звычайнай памылкі, то, праўдападобна, два гады розьніцы зьявіліся, магчыма, зь нейкіх кан’юнктурных момантаў, якія маглі паўплываць на становішча Сыча ў войску альбо ягоную вайсковую кар’еру.
Маючы вышэйшую адукацыю, ІІётра Сыч яшчэ ў часе знаходжаньня ў СССР 20 сакавіка 1942 году падаўся ў афіцэрскую школу 7-й пяхотнай дывізіі, якую скончыў 29 верасьня таго ж году. Яму была нададзеная годнасьць зьвязовага харужага. Аднак вайну Пётра Сыч скончыў ужо ў ранзс афіцэра — 1 красавіка 1945 году ён атрымаў годнасьць падпаручніка пяхоты.
Яшчэ на тэрыторыі Сярэдняга Усходу 15 жніўня 1942 году 7-я пяхотная дывізія пераіішла ў падпарадкаваньне брытанцаў. У выніку рэарганізацыі Польскай арміі на Усходзе 30 красавіка 1943 году Сыч быў накіраваны ў 27-ю транспартную роту 2-га ГІольскага корпусу. Аднак ужо 20 чэрвеня 1943 году яго пераводзяць у 24-ю транспартную роту згаданага корпусу. 10 чэрвеня 1944 году Пётра Сыч быў залічаны ў 18-ы львоўскі батальён 6-й львоўскай брыгады 5-й крэсавай пяхотнае дывізіі.
У 18-м львоўскім стралецкім батальёне, дзе служыў Пётра Сыч, служыла шмат жаўнераў-беларусаў. Ускосным сьведчаньнем знаходжаньня нашых суайчыньнікаў сярод жаўнераў 18-га батальёну ёсьць наяўнасьць у ім вайскоўцаў праваслаўнага веравызнаньня, большасьць зь якіх складалі менавіта беларусы. Так, напрыклад, у пэрыяд з кастрычніка 1944-га па студзень 1946 году ў складзе 18-гальвоўскагастралецкага батальёну служылі ад 35 да 52 праваслаўных жаўнераў. Сярод іх сустракаліся нават падафіцэры. У прыватнасьці, на 1 студзеня 1945 году сярод 35 вайскоўцаў праваслаўнага веравызнаньня знаходзіўся 1 зьвязовы й 7 старэйшых сзральцоў. Ha 1 студзеня 1946 году ў ліку 39 праваслаўных служыў 1 сяржант, 3 зьвязовыя й 2 старэйшыя стральцы. Некаторых зь іх аўтар апісвае ў сваіх успамінах, як, прыкладам, Лукаша Мацулевіча з-пад Радашковічаў аднаго з нашых суайчыньнікаў, што вызначыліся падчас бітвы.
Варта адзначыць, што Пётра Сыч знаходзіўся ў пяхоце, якая вынесла на сабе ўвесь цяжар і пекла вайны. У складзе 2-га корпусу Сыч браў удзел у буйных баталіях італьянскай кампаніі. Ён быў на перадавых пазыцыях польскіх фармаваньняў бадай што ад першага дня знаходжаньня 2-га корпусу на Апэнінскай паўвысьпе. Так, Сыч без перапынку знаходзіўся на фронце ў пэрыяд з 15 лютага па 18 жніўня 1944 году, а таксама з 24 красавіка 1944-га па 17 студзеня 1945 году.
Ня лішнім будзе прасачыць удзел Сыча ў паасобных баявых акцыях. У прыватнасьці, з 15 лютага па 24 красавіка 1944 году ён браў удзел у фарсаваньні рэк Рапіда й Сангра на поўдні Італіі. Знаходзіўся на перадавой ён і ў пэрыяд з 24 красавіка па 31 траўня 1944 году падчас праламаньня нямецкіх абарончых лініяў «Густава» й «Гітлср» у раёнс МонтэКасіна. 3 1 ліпеня па 10 жніўня Сыч знаходзіўся ў ліку польскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях за горад Анкона на Адрыятычным узьбярэжжы. 3 24 кастрычніка 1944-га па 1 студзеня 1945 году ён удзсльнічаў у баявой акцыі войскаў хаўрусьнікаў на поўначы Італіі. Апошняй баталіяй з удзелам Пётры Сыча сталася акцыя 2—17 студзеня 1945 году на рацэ Сэніё ў 1 іаўночных Апэнінах. 1 Іадчас знаходжаньня на фронцс Сыч вызначыўся мужнасьцю й самаахвярнасьцю, быў паранены. Упершыню гэта здарылася 3 ліпеня 1944 году. Другім разам Сыч быў паранены 10 жніўня 1944 году падчас фарсаваньня ракі Мусонэ. Абодва разы падчас баёў за Анкону на Адрыятычным узьбярэжжы Італіі. Аднак кожны раз Сыч вяртаўся ў баявы шыхт.
17 студзеня 1945 году Пётра Сыч быў псраведзены ў 64-ы паморскі стралецкі батальён 16-й паморскай пяхотнай брыгады 2-й варшаўскае панцырнай дывізіі. Першапачаткова стрьіжань гэтага батальёну складалі палякі зь ліку эмігрантаў з Францыі, а таксама былыя нямецкія ваеннапалонныя польскага паходжаньня. Аднак пазьней у яго залічвалі жаўнераў і афіцэраў з баявых частак 2-га корпусу, сярод якіх апынуўся й Пётра Сыч. У складзе гэтай вайсковай адзінкі служылі й другія вядомыя бсларусы. Напрыклад, у камандным аддзеле 16-й брыгады ў якасьці стральца скончыў вайну сын Радаслава Астроўскага Віктар. У 64-м паморскім пяхотным батальёне на 1 ліпсня 1945 году Сыч займаў пасаду заступніка камандзера роты па тэхнічнай частцы. Вайну Пётра Сыч скончыў у красавіку 1945 году, калі капітулявала групоўка нямсцкіх войскаў у Італіі. Аднак яшчэ доўгі час ён працягваў знаходзіцца ў Італіі, дзе польскія вайскоўцы выконвалі вартавую службу.
За ўдзсл у італьянскай кампаніі Пётра Сыч быў ганараваны вайсковымі ўзнагародамі: брытанскімі Зоркай Італіі, Зоркай 1939—1945, Мэдалём вайны 1939—1945 і Мэдалём Абароны, а таксама польскімі — 1 Іамятным крыжам Монтэ-Касіна за № 45039, Мэдалём Войска, Ганаровай адзнакай за рансньні ды інш.
21 ліпеня 1946 году ГІётра Сыч у складзе 2-га Польскага корпусу пераехаў у Вялікую Брытанію, дзе 19 лютага 1947 году ўступіў у
Польскі корпус падрыхтоўкі й разьмяшчэньня. 6 кастрычніка 1948 году Сыч быў залічаны ў рэзэрву з катэгорыяй «W». Канчатковае звальненьне з войска адбылося 18 лютага 1949 году ў ранзе падпаручніка.
Яшчэ падчас службы ў згаданым корпусе Пётра Сыч спрычыніўся да беларускай дзейнасьці на чужыне. Так, 5 сакавіка 1948 году ён становіцца сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі. Гэтая арганізацыя першапачаткова складалася выключна з былых гюльскіх вайскоўцаў, паколькі ў другой паловс 1946 году на брытанскія высгіы былі перадысьлякаваныя часткі корпусу генэрала Андэрса. Заслугоўвае ўвагі той факт, што Пётра Сыч разам зь Вінцэнтам Жук-Грышксвічам былі адзінымі афіцэрамі рыма-каталіцкага всравызнаньня, якія пасьля дэмабілізацыі далучыліся да беларускага руху. Тым часам сярод афіцэраў Войска Польскага былі сотні беларусаў, аднак, баючыся нашкодзіць сваёй кар’еры, яны цураліся сваёй нацыянальнасьці.
На жаль, у Беларусі да гэтай пары мала хто ведае пра лёсы тысячаў бсларусаў, якія прайшлі вайну ў шэрагах Арміі Андэрса. Рэч у тым, што ў беларускай савецкай гістарыяі’рафіі гэтае пытаньне па зразумелых прычынах замоўчвалася. Больш затое, нашых суайчыньнікаў, якія бралі ўдзсл у бітвс за Монтэ-Касіна, а пасьля вайны вырашылі, як пераможцы гітлерызму, вярнуцца на Бацькаўшчыну, напаткаў трагічны лёс вязьняў Сібіры.
У сваёй невялічкай кніжачцы «Сьмсрць і салаўі» Сыч апісвае першую атаку з удзелам жаўнераў 2-га ГІольскага корпусу на ўзвышша Відмо (польск. Прывід). Гэтая вышыня разам з узвышшам Касіна (Монтэ-Касіна) уваходзіла ў склад суцэльнае нямецкае добраўмацаванае абарончае лініі «Густава». Жаўнеры 5-й крэсавай дывізіі атрымалі заданьне захапіць Відмо ўначы з 11 на 12 траўня 1944 году. Штурм распачаўся ў 00.30 сіламі двух батальёнаў 13-га («Рысі») й 15-га («Ваўкі»), 18-ы львоўскі батальён, у якім служыў Пётра Сыч, паводле наступальнага пляну павінен быў знаходзіцца ў рэзэрве й вырушыць на Відмо толькі пасьля таго, як узвышша будзе ўжо занятас. Аднак, ня маючы сувязі з наступоўцамі, камандаваньнс 18-га батальёну вырашыла самастойна распачаць наступ на варожыя пазыцыі. Злучыўшыся з парэшткамі 15-га батальёну, жаўнеры ўступілі ў бой. У выніку жорсткай сутычкі a 5.00 раніцы Відмо было захопленае. Аднак, коштам вялікіх стратаў. ГІад ударамі нямецкай артылерыі польскія часткі, у тым ліку й 18-ы батальён, ужо ўначы 13 траўня былі вымушаныя пакінуць занятыя пазыцыі. Новы штурм распачаўся толькі ўначы з 16 на 17 траўня й скончыўся на досьвітку 19 траўня, калі лінія «Густава» была канчаткова праламаная. Аднак Сыч ня браў удзелу ў гэтым апошнім штурме, паколькі 18-ы батальён праззначныя страты падчас атакі 12 траўня быў адкліканы з узвышша.
ГІётра Сыч пісаў: «I беларусы шчодра абмылі сваёй крывёю шурпатыя, дзікія горы пад манастыром Монтэ-Касіна». Беларусы разам з палякамі, як ніхто іншы, маюць права на лаўры перамогі ў бітве пад Монтэ-Касіна. I кніга Пётры Сыча «Сьмерць і салаўі» займае ў бела-
рускай гістарычнай літаратуры асаблівае мссца. Гэта адзіны твор, напісаны непасрэдным удзельнікам штурму ўзвышша Касіна. Беларус ГІётра Сыч уславіў подзьвіг суайчыньнікаў, як паляк Мэльхіёр Ваньковіч уславіў мужнасьць польскіх жаўнераў, напісаўшы кнігу «Бітва за Монтэ-Касіна». Гэтая акалічнасьць надае твору Пётры Сыча яшчэ большую каштоўнасьць і актуальнасьць у наш час.
Першапаткова аўтар зьбіраўся напісаць свае ўспаміны да 20-х угодкаў вядомай бітвы, але кніга выйшлатолькі праз 21 год пасьля штурму Монтэ-Касіна. Сёлета прамінулі 60-я ўгодкі бітвы. На жаль, да гэтай пары ў Беларусі чынны ўдзел тысячаў беларусаў у адной з найкрывавых бітваў Другой сусьветнай вайны застаецца малавядомым фактам. Невядомымі застаюцца імёны тысячаў нашых суайчыньнікаў, якія назаўсёды засталіся ляжаць на схілах Монтэ-Касіна. Дасюль на тамтэйшых могілках ня ўзьняты нацыянальны беларускі сьцяг, а на Бацькаўшчыне няма помніка нашым загінулым суайчыньнікам. Таму кніга Пётры Сыча «Сьмерць і салаўі» ёсьць ня толькі ўспамінам аднаго з нашых землякоў-герояў, але яшчэ й своесаблівым помнікам тысячам беларусаў, якія змагаліся й гінулі на заходніх франтах падчас Другой сусьвстнай вайны пад сьцягамі заходніх хаўрусьнікаў.
Лідзія САВІК
ТВОРЧЫ ШЛЯХ ГІЁТРЫ СЫЧА
Мастацкі талснт Пётры Сыча праяўляўся ў многіх жанрах, быў рознабаковым і шматабяцальным. Сёньня мы ведаем яго як празаіка, паэта, фэльетаніста, скульптара, жывапісца, аднаго з актыўных дзеячаў беларускага замежжа. Аднак багата адораны ад прыроды пісьменьнік ня змог да канца зрэалізаваць свае выдатныя здольнасьці й найперш таму, што яго кароткі жыцьцёвы шлях перакрыжаваўся з таталітарнай сыстэмай, і давялося маладому беларусу зьведаць сталінскія рэпрэсіі, вайну, выгнаньне, страту радзімы. Пазначаныя такімі нечалавечымі выпрабаваньнямі шляхі-дарогі ніяк не спрыялі паўнамернаму раскрыцьцю Богам дадзенага таленту, у такіх умовах паўставала адна праблема — выжыць. Трывалы й цярплівы беларус выжыў, але якім быў яго душэўны стан, за што ён змагаўся, каму й чаму верыў? Псрачытаўшы яго балючую аповесьць «Сьмерць і салаўі», апавяданьні, фэльетоны, вершы, — адчуваеш, што всрыў ён і змагаўся за сваю Бацькаўшчыну-Беларусь, хацеў бачыць яе вольнай і незалежнай, бо быў зьвязаны з гэтай зямлёй нараджэньнем, дзяцінствам, маладосьцю, душой і сэрцам.
Нарадзіўся Пётра Сыч 18 студзеня 1912 году ў працавітай сялянскай сям’і ў вёсцы Батурына Вілейскага павету. Пачатковую школу за-
кончыў у роднай вёсцы, сямігодку — у Хаценчыцах, а ў 1929 г. — гімназію ў Вілейцы й паступіў на філязофскі факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. Але па сямейных абставінах (сьмерць бацькі й цяжкая хвароба маці) вымушаны быў на 3-м курсе пакінуць унівэрсытэт і ўладкавацца на працу. Пасада ўрадаўца ў гмінс давала матэрыяльную забясыіечанасьць, і П. Сыч ажаніўся, нарадзілася дачка. Пачаў супрацоўнічаць зь віленскімі газэтамі, і тады ж, у 1932 г., на старонках іюльскай газэты «Глос люду» зьявіўся першы верш Пётры Сыча пад псэўданімам Петрэк Вілейскі. Пазьней свае артыкулы, апавяданьні ён падпісваў сапраўдным прозьвішчам або ініцыяламі 11. С. Шмат чытаў, захапляўся творамі Янкі Купалы, Якуба Коласа, быў асабіста знаёмы з многімі віленскімі беларускімі дзеячамі. 3 пачаткам Другой сусьветнай вайны быў змабілізаваны ў польскае войска як паручнік, ваяваў супраць немцаў. Пасьля аб’яднаньня Беларусі ў 1939 г. быў рэпрэсаваны, апынуўся ў Вілейскай турме, а ў чэрвені 1940 г. быў пераведзены ў I Іолацак. Ён нагюўніцу зьведаў «сацыялістычную законнасьць», на допытах яму павыбівалі зубы, прысудзілі да 10 гадоў лягсроў. I Іра гэты час у сваіх успамінах згадвае Вінцэнт Жук-Грышкевіч: «Спаткаўся я зь ГІётрам Сычом у бальшавіцкім астрозе ў Полацку, калі летам 1940 году быў перавезены з астрогу ў Вілейцы разам зь ведамым беларускім дзеячом Антонам Нэкандай-Трэпкам, ягоным вучнем зь Віленскай тэхнічнай школы Кастусём Мацксвічам, ды з масай бсларускіх сялян, польскіх урадоўцаў і вайсковых....
У ІІолацку мы сядзелі нядоўга. У жніўні Петруся, мяне й Мацкевіча выклікалі й адчыталі прысуд тройкі НКУС... завязьлі ў Воршу, пасадзілі ў вялізарны зборны эшалён і павязьлі на поўнач у Печляг (лягер на Пячоры)... Падарожжа трывала каля шасьцёх тыдняў у сграшэнных умовах. Вязьлі нас то цягніком, то баржамі па рацэ, то гналі пехатой, то зноў вязьлі грузавікамі. Кармілі салёнай камсой, а вады давалі мала й рэдка. Мы ўсе захварэлі й страшна цярпелі ад смагі. Падтрымоўвалі адзін другога на духу й фізычна. На адным з пераходных пунктаў Пятрусь пачуўся так блага, што ня мог устаць. Там яго забралі ў шпіталь, і мы надоўга страцілі кантакт зь ім. ГІазьней мы даведаліся, што, як ён паправіўся, забралі яго ў будаўляную калёну, дзе ён моцна пагараваў, пакуль ня стаўся «художнікам». «Художнік» у лягерох быў «пэрсона грата», ён карыстаўся прывілеямі й прыхільнасьцяй начальства, якому маляваў партрэты...» (Р. Жук-Грышкевіч. Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышксвіча. Таронта, 1993, с. 278).
У 1941 г. ГІётра Сыч трапляе ў Самарканд, дзе, згодна з дамовай паміж польскім эміграцыйным і савецкім урадамі, пачала фармавацца польская армія з тых, хто жыў у Заходняй Беларусі й пазьней, трапіўшы ў лягер, лічыўся палякам. Так, здавалася, шчасьліва да Пётры Сыча павярнуўся лёс... Шлях да вызваленьня пралёг праз ГІэрсію, Ірак, Сырыю, Лібан, Палестыну, Эгіпет — з арміяй генэрала Андэрса. Так зноў беларус Пётра Сыч стаў польскім афіцэрам і ваяваў супраць фашыстаў у Італіі пад Монтэ-Касіна. Быў некалькі разоў паранены, праліваў
кроў у чужой краіне, маючы ў сэрцы Радзіму-Беларусь, маліўся Богу за яе й за тое, каб выжыць у гэтым пекле. А ў Беларусі ніколі афіцыйна не згадвалася й не згадваецца пра ўдзел бсларусаў у саюзных войсках, якія супольна змагаліся ў Эўропе падчас Другой сусьветнай вайны й перамагалі фашызм. I таму такія творы беларускіх пісьменьнікаў замежжа, як «Змагарныя дарогі» Кастуся Акулы, «Сьмсрць і салаўі» Пётры Сыча нясуць ня толькі праўдзівую інфармацыю, але й сьведчаць пра бясспрэчны літаратурны талент іх аўтараў. Ніхто так кранальна й адначасна стрымана-эмацыйна, як Гіётра Сыч, не апісаў баі пад узвышшам Монтэ-Касіна, адкуль віднелася блакітнае мора, вакол якога ўсімі фарбамі буяла сонечная італьянская вясна й заліваліся салаўі... А сярод вясны маладых салдат, кінутых дыктатарамі ў пекла вайны, касіла бязьлітасная сьмерць... Сваю выдатную аповесьць «Сьмерць і салаўі» ГІётра Сыч, ведама ж, напісаў пазьней, упершыню яна друкавалася на старонках газэты «Бацькаўшчына», асобным выданьнем выйшла ў 1965 г. у Мюнхэне. Гэты надзвычай цікавы твор сьведчаньне гераізму людзей — беларусаў, палякаў, французаў, ангельцаў, якія адважна змагаліся з фашызмам. Аповесьць нельга чытаць без хваляваньня, моцнага пачуцьця суперажываньня Шкада, што засталася яна няскончанай з-за раптоўнай сьмерці аўтара... Аповесьць цікавая ня толькі апісаньнямі маляўнічай прыроды Італіі, але й сваім глыбінным зьместам. Паказваючы трагізм, непатрэбнасьць вайны для людзей у іх такім кароткім, як зьнічка, існаваньні, асабліва для беларусаў, якія ваявалі й гінулі далёка ад Бацькаўшчыны, пісьменьнік раскрывае сваю душу, захопленую прыгажосьцю боскага сьвету: «I вось тады, пакуль трапілі ў валавяны град, мы апынуліся на незабыўным салаўіным канцэрце. Які музыкальны крытык змог бы гэта апісаць! Гэта трэба чуць і перажыць... Цёплая вяссньняя ноч, водар красак і маладога лісьця, салаўіныя пералівы — усё гэта, здавалася б, хацела нас пераконваць, што жыцьцё прыгожае, чароўнае, што ня трэба йсьці ўміраць, што гэтая недалёкая артылерыйская кананада — абраза Бога й прыроды...» («Сьмерць і салаўі». Мюнхэн, 1965, с. 14).
Ваяваў ІІётра Сыч на перадавой, камандаваў зьвязам, у якім служылі беларусы, калярытныя вобразы якіх паўстаюць на старонках аповесьці. ІІадлячыўшыся ў шпіталі пасьля апошняга раненьяя, ён быў прызначаны ў тэхнічны аддзел войска. Жыцьцё паступова ўваходзіла ў мірную каляіну. Пра першыя насьляваенныя гады й сустрэчы з Пётрам Сычом успамінае Вінцэнт Жук-Грышкевіч: «Асабліва цікавымі сталі спатканьні нашы, калі вясной 45-га году я быў прызначаны выкладчыкам у вайсковай сярэдняй школе. Пятрусь быў тады маім частым госьцем на віле над Адрыятыкай. Вайна ўжо скончылася. He было ніякай небясьпекі й рвачкі. Жыцьцё плыло спакойна й выгодна. Сонечная Італія — гэты суцэльны музэй старадаўнасьці й мастацтва — сталася нашай домэнай. У часе ваенных пераходаў мы пазналі гэты край і палюбілі яго. Мы пабывалі ўва ўсіх гарадох Італіі, адведалі найважнейшыя музэі й галярэі мастацтва, дык было аб чым пагаварыць і
падыскутаваць. Адно на нашых сэрцах ляжала каменем мучаніца Беларусь. Мы ваявалі з адным тыранам людзтва, а тым часам другі тыран — ня лспшы — акупаваў нашу Бацькаўшчыну. Усё больш і больш даходзіла да нас цяжкіх вестак з дому... Усім нам балела душа за ейны лёс. Думалі, разважалі пра будучыню Беларусі, пра сваю будучыню. Заседжваліся да познай ночы на віле над Адрыятыкай. Сытуацыя была трагічная. Прайшлі савецкія астрогі й лягсры, крывавіліся на франтох вайны з надзеяй на новы, вольны, справядлівы сьвет, а як скончылася вайна, дык аказалася, што й Бацькаўшчына ў няволі, і мы бяздомныя. Тады мы й знайшлі сваё заданьне: трываць на эміграцыі, арганізавацца, з вольнага сьвету вясьці змаганьне за вольнасьць Беларусі...» (с. 280). Гэтай мэце й было падпарадкавана ўсё далейшае жыцьцё Пётры Сыча, як і іншых сьведамых беларусаў-выгнанцаў, якія пасьля вайны разьехаліся па многіх краінах сьвету.
Пётра Сыч у 1946 г. разам з польскімі вайскоўцамі корпусу генэрала Андэрса прыехаў у Вялікабрытанію. пакінуў васнную службу й актыўна далучыўся да беларускай дзейнасьці. Але найперш трэба было зарабляць на пражыцьцё, і ён уладкаваўся на працу мастаком-дызайнэрам у тэкстыльную фірму. На той час у Лёндане з ініцыятывы былых жаўнсраў-беларусаў было створана Згуртаваньне беларусаў Вялікай Брытаніі (ЗБВБ) і, па словах В. Жук-Грышкевіча, «Пятрусь душой і целам увайшоў у нашу грамаду й яе працу... Божа! Колькі энтузіязму было тады ў нашай грамадзе! Беларускае жыцьцё на эміграцыі проста кіпела. Арганізацыі, часапісы й газэты расьлі. як грыбы па дажджы, у вольных краінах Эўропы й Амэрыцы. Мы ня толькі жылі, мы гарэлі тым палымяным жыцьцём беларускага ўздыму на эміграцыі...» (с. 280).
На гэтыя гады (1946—1964) якраз і прыпадае найбольшая творчая актыўнасьць Пётры Сыча. Ён ніша апавяданьні, фэльетоны, вершы, сатырычныя й гумарыстычныя творы, дзс яскрава раскрываецца яго мастакоўскі талент ва ўдалым спалучэньні эпічнага, паэтычнага, гумарыстычнага, публіцыстычнага адценьняў. Многія яго творы друкаваліся на старонках лёнданскіх часопісаў «Беларус на чужыне», «На шляху», «Божым шляхам», у газэце «Бацькаўшчына», альманаху «Ля чужых берагоў». 3 1951 г. да апошніх сваіх дзён П. Сыч жыў у Нямеччыне, сунрацоўнічаў з газэтай «Бацькаўшчына» й беларускай рэдакцыяй радыё «Свабода» ў Мюнхэне. Пачаў выдаваць гумарыстычны часопіс «Шарсьцень» (1952—1954): сам яго рэдагаваў, рабіў мастацкае аздабленьне, падбіраў творы; тады ж быў абраны сябрам Рады БНР, прызначаны намесьнікам галоўнага рэдактара беларускай «Свабоды»
Пісьменьніцкі талент 11. Сыча найглыбей праявіўся ў прозе. Маючы чулую, спагадлівую душу, глыбокую эрудыцыю, дасьведчанасьць у сусьветнай і айчыннай гісторыі й літаратуры, ён пісаў свае творы, зыходзячы з агульнахрысьціянскіх, агульначалавсчых пазыцый, цяжка перажываў разьяднанасыдь, падзел суайчыньнікаў на «крывічоў» і «зарубежнікаў», асабліва рэзка выступаў супраць рэлігійнага падзелу, не
прымаў i асуджаў царкоўныя спрэчкі й звады. Ён быў рэлігійным чалавекам, меў Бога ў душы, і гэтыя свае пачуцьці, разуменьне асноваў быцьця ўвасабляў у прозе, вершах. На хрысыдіянскую тэму ім напісаныя выдатныя апавяданьні «Лёрэтанскія званы», «Каляды на чужыне», «Батлеем, Базыліка Нараджэньня». Да 20-годзьдзя бітвы пад Монтэ-Касіна П. Сыч пачаў пісаць аповесьць «Сьмерць і салаўі», якую за сябра (унікальны выпадак у гісторыі нашай літаратуры!) вымушаны быў дапісваць Вінцэнт Жук-Грышкевіч.
ІІрацуючы на радыё «Свабода», Пёіра Сыч вельмі добра ведаў с тановішча пасьляваеннай Беларусі. Радыёперадачы наогул былі скіраваныя на аб’ектыўнае асьвятленьне падзеяў, але шсьменьніцкія нарысы вылучаліся эмацыйнасьцю, цікавымі параўнаньнямі, шчырымі, прачулымі словамі. У адным з нарысаў П. Сыча, прачытаным ім па «Свабодзе», гучалі словы любові, веры й павагі да роднага краю: «Мы, беларускія эмігранты, маем свой зьмсраны й добра запамятаваны азымут ад месца нашага перабываньня да нашае мэты — Беларусі. I гэты азымут мы завём азымутам сэрца. Залежна ад нашага месца, лічбы азымуту зьмяняюцца, так азымут з Аўстраліі іншы, чым з Англіі. a яшчэ іншы з Канады, але мэта застаецца адна й тая самая — дарагі, родны, паняволены наш край.
Нялёгкі хлеб эмігранта й незайздросная доля на чужыне. Хаця матэрыяльна маемся пераважна няблага. Вольны, дэмакратычны сьвет прыняў нас наагул добра й даў усе правы вольных і паўнаваргасных людзей. Але не асабістага дабрабыту мы тут шукаем, набіваючы ногі па ўсіх дарогах і бездарожжах чужога сьвету. Мы, як нашыя птушкі ў выраі: гнёздаў ня ўём — павароту чакаем. Ярдань ці Ніл, Тыбар ці Тэмза, Амазонка ці Гудзон шумяць нам разьліўным Нёманам, сьветлай Дзьвіной. ГІад ружовым урукам, шэрай аліўкай ці стромкім кіпарысам нам сьняцца нашы родныя вечназялёныя хвоі, белыя плакучыя бярозы...
Дарагая суродзічы! Ад вякоў і праз шэрагі стагодзьдзяў наш народ усё пачынаў ад Бога. Калі вясной наш араты ці сявец выходзіў на сваё поле, першае, што ён рабіў, — хрысьціўся й казаў: «Памажы ж, Божаі», а пасьля кідаў першую жменю зярнят у ральлю. Дык і мы сёньня, кідаючы першае зерне вольнага слова з вольнага сьвету да Вас, Дарагія Суродзічы, таксама зачнем ад таго, што нас творыць і жывіць, з чаго наш пачатак і наш канец:
Дык дай нам, Божа! Памажы нам, Божа!
Дык дай нам, Божа, каб наша слова дайшло да Вас цераз усе запоры й барыкады, каб яно, дайшоўшы, знайшло ў Вашых сэрцах пажаданы водгук!
I мы верым, што так станецца. Дык накіроўваем хвалі «Вызвалсньня» на азымут сэрца...»
Гіа гэтым азымуце сэрца, якое жыло ідэяй вызваленьня Бацькаўшчыны, П. Сыч жыў да канца сваіх дзён. Усе яго творы прасякнуты адраджэнцкімі матывамі ці пісаў ён зьедлівыя фэльетоны пра са-
вецкі калгасны лад, ці настальгічныя вершы, ці нарысы для радыё, ці ўслаўляў мужнасьць сваіх землякоў на вайне, ці зьвяртаўся да Маці Божай з малітвамі за Беларусь. Назвы сатырычных твораў II. Сыча, іх зьмест, вобразы трапна характарызуюць тагачасную савецкую рэчаіснасьць, раскрываюць абсурдныя, з гледзішча здаровага сэнсу, мэтады партыйнага кіраўніцтва. Сатырык высьмейвае дырэктывы, якія спускаліся зьверху, жорстка рэглямэнтуючы жыцьцё грамадзтва, — ад ліквідацыі прыватнай уласнасьці, забароны старых культаў (Апалёна ды яго 9 музаў) да стварэньня калгасаў і новых культаў — Маркса, Леніна, Сталіна (бо як існаваць без культаў?) і дзясятай музы — камуністычнай паргыі, якая натхняла адных на нізкапаклоньніцкія вершы, другіх — на высокія надоі малака, калгаснікаў і рабочых — на сустрэчныя сацыялістычныя абавязацельствы, кіраўнікоў — на доўгія прамовы й артыкулы пра эпахальныя задачы партыі, прыкарытных чыноўнікаў — на бяздумную прапаганду й ухваленьне таго, што прыйшло ў галаву чарговаму правадыру. А ў розны час і ў розныя галовы прыходзіла: ліквідаваць нацыянальныя мовы, каб увесь савецкі народ гаварыў толькі на «велнком н могучем», садзіць паўсюдна кукурузу, узбуйняць калгасы, дзяліць вёскі на пэрспэктыўныя й непэрспэктыўныя, вербаваць моладзь на цаліну, шахты, у Запаляр’е (хоць у Беларусі не хапала рабочых рук), словам, будаваць камунізм. Героі II. Сыча — нібы сьпісаныя з жыцыдя калгасьнікі Нічыпар Казёл і Ягнеша Недапечка, якія за ўсё галасуюць і выступаюць з прапановамі перавыканаць раней узятыя абавязацельствы. Але сярод іхняй уяўнай актыўнасьці й гучнаслоўя чуваць цьвярозы голас простага калгасьніка Рыгора Каннавога: «...калі згадаць гісторыю нашага калгасу — то ён называўся спачатку калгас імя Ягоды, вучня й паплечніка вялікага Сталіна, потым імя яшчэ большага вучня й паплечніка — Яжова, потым Берыі, потым Малянкова, то давайце назавём цяпер «калгас імя Савецкай улады» — можа, перажывём...» Так Рыгор Канцавы ўжо сорак гадоў будуе камунізм, але ня ведае, колькі жыльлёвай плошчы й грамаў мяса будзе на душу пры камунізьме. (Цыкль фэльетонаў «Калгас імя Савецкай улады», «Сеем грэчку», «Наватарства», «Як ліквідаваць прыватную ўласнасьць», «Музы й камунізм» ды інш., «Бацькаўшчына», 1961).
Ёсыдь і ў сёньняшнім беларускім жыцьці свае Нічыпары Казлы й Ягнешы Недапечкі, але трымаецца Бацькаўшчына такімі, як Рыгор Канцавы, сьведамы беларус, які добра ведае гісторыю свайго краю, умее аналізаваць, думаць над складанымі й супярэчлівымі праблемамі, рабіць высновы.
Незадоўга да сьмерці II. Сыч пачаў працаваць над аповесьцю «Сустрэча з бярозкай». Нават па невялікім урыўку зь яе, апублікаваным у часопісе «Конадні» (№ 7, 1963), можна меркаваць, што падобнай тэмы ніхто раней у беларускай літаратуры не закранаў. Героі аповесьці — беларусы (родам з Радашковічаў), вайною закінутыя на зямлю Палястыны, зь іх пачуцьцямі, уражаньнямі ад сустрэчы са сьвятымі мясьцінамі Ерусаліма, настальгіяй па радзіме, душэўным станам герояў, ма-
ладым моцным каханьнсм, расстаньнем назаўсёды... Гіазьней вандроўку ў Ерусалім апіша У. Глыбінны ў кнізе «На сьвятой зямлі» (Лсндан, 1972).
Пачаўшы сваю літаратурную дзейнасьць зь всршаў у 30-я гады. П. Сыч не пакідаў паэзію й пазьней, друкаваўся ў часопісах «Наперад», «Конадні». 3 60-х гадоў ён цалкам пераходзіць на прозу, публіцыстыку, сатыру. Відаць, пісьменьнік адчуваў, што празаічная прастора яму больш падуладная й адпаведная яго таленту. Задумвалася ім многае. Хацелася напісаць пра царства Молаха, «трагэдыю-жуду крывіжаднага шалу» — сталінскі Гулаг, пра тысячы загінулых у шахтах Варкуты, у марознай тайзе, калі «па сьвсце нас, як трэскі свае, всяў найзьлейшы ў вякох віхор «лесапавалу», пра свае маладыя вёсны й выгнаньне, калі апынуўся «адзін у прасторы ўсясьвсгу, і зоры з зааблочных дарог клікалі вярнуцца дамоў», бо што шукаць паэту «за мяжой чорных хмар», мо лепш вярнуцца «ў змаганьня цяжар, у трыумф перамог...?» Яму хацелася сваімі творамі перасьцерагчы людзей і сябе «не разьменьваць на медзь скарбы душы ў вечнай пагоні за хлебам, не здраджваць айчыне й роднай маці»...
Але мы ніколі не прачытаем задуманых твораў — яны не былі напісаныя. 20 чэрвеня 1964 г. Пётра Сыч памёр у Мюнхэнскім шпіталі, раптоўна, пасьля ўколу...
Mary лёгка пісаць пра палярных зор сьвет, ці пра роскаіп усходніх гарэмаў: словы ніжаш, як пэрлы, з рыфмаў вяжаш букет, але гэта ж усё не на тэму...
.. .Ірвецца позірк за Дунай... Душа ў настальгіі сьмяротнай, насустрач журавом, у край ляціць дарогай паваротнай. Як добра, што ў глыбокі мох беспаваротна кануць сьлёзы, што сьведкам іх быў толькі Бог ды сумна-ціхія бярозы...
1 як гэта добра, па-хрысьціянску, па-чалавечы, што гэтай кнігай мы аддаём данінў павагі й ушаноўваем памяць яшчэ аднаго таленавітага сына Беларусі. Няхай супакоіцца яго душа ў чужой зямлі.
Якуб КОНАН
УСПАМІНЫ
Нарадзіўся я 28 сакавіка 1913 году ў вёсцы Міхалова Палачанскай гміны Маладзечанскага павету ў сялянскай сямьі. У 1936—1937 гадах адбываў чынную службу ў 18-м палку лёгкае артылерыі 18-й пяхотнай дывізіі ў Востраве Мазавецкім (цяпер на тэрыторыі Польшчы). 1 верасьня 1939 году быў зноўку змабілізаваны ў войска ў сувязі з пачаткам нямецка-польскай вайны. Гэтым разам — у 33-ці полк лёгкае артылерыі, які ўваходзіў у склад 1 -й пяхотнай дывізіі легіёнаў і складаўся пераважна з рэзэрвістаў з Заходняй Беларусі. У складзе гэтага палка патрапіў у Львоў. Палякі былі добрымі жаўнерамі, аднак ім бракавала якаснага й найноўшага ўзбраеньня, таму ў хуткім часе стала зразумела, што вайна імі прайграная.
ГІамятаю, як нас склікаў камандзер і сказаў, каб мы зьбіраліся дахаты. У той жа дзень. калі мы селі падсілкавацца, нехта са страхі пачаў па нас страляць. Я ўратаваўся ўцёкамі і, выбегшы на цэнтральную вуліцу Львова, патрапіў на савецкіх вайскоўцаў, якія рухаліся калёнай. ГІершыя савецкія часткі, якія ўвайшлі ў горад, нас не чапалі. Мы таксама не зрабілі аніводнага стрэлу па іх. Савецкія жаўнеры, не сустрэўшы з нашага боку супраціву, казалі: «йднте домой копать картошку». Вядома, быў верасень месяц. Арганізаваўшыся ў групу жаўнераў, якія паходзілі з Заходняй Беларусі, мы вырашылі саматугам ісьці дахаты. Па дарозе на нас неаднаразова нападалі ўкраінскія банды, таму ўвесь час мы мусілі трымацца грамадкамі. Гэтак мы дайшлі да Здалбунава, дзе 22 верасьня 1939 году нашую групу акружылі савецкія войскі й пагрузілі ў чыгуначныя вагоны. На нашае пытаньне: куды нас павязуць, камісары адказалі, што ў Вільню. Кожны з нас з гэтага надта цешыўся, паколькі спадзяваліся вярнуцца дахаты. Насамрэч нас павезьлі ня ў Вільню, а на Усход. У выніку я апынуўся ў лягеры ваеннапалонных у Шапятоўцы (Украіна). У гэтым лягеры я прабыў сем дзён. За гэты час толькі тройчы атрымаў ежу. Палонным не давалі нават посуду. На нейкай сьметніцы я знайшоў бляшанку ад кансэрвы і зь яе сілкаваўся. Панаваў страшэнны голад.
Празь нейкі час Саветы распачалі нас «саргаваць». Прагучала каманда: «Офнцеры н полнцейскне — выйтн нз строя. Будете направлены в лагеря с лучшнмн условнямн». Mae сябры, зь якімі я ішоў ад самага Львову, Мікалай Багуцкі з-пад Ліды ды Міша Шалкоўскі з-пад Саколкі, прапаноўвалі падацца за афіцэраў і апынуцца ў «лучшнх условнях». Аднак я іх адгаварыў, бо даверу да Саветаў ужо ня меў. Як высьветлілася пасьля вайны, гэтыя афіцэры скончылі свой шлях у Катыні. Такім чынам, мы засталіся ў Шапятоўцы.
Абыходзіліся там з намі як ваеннапалоннымі. Насамрэч, якія ж мы былі ваеннапалонныя, калі не зрабілі аніводнага стрэлу ў бок Чырво-
най Арміі? 3 гэтым азначэньнем я дасюль не магу пагадзіцца. 8 кастрычніка 1939 году я апынуўся ў Крыварожскім лягеры васннапалонных. Там нас накіравалі на капальні. Я працаваў у рудніку імя Леніна, у капальні імя Арджанікідзэ. 10 чэрвеня 1940 году нас перавялі ў працоўны лягер сыстэмы «Севжелдорлаг» каля гораду Котлас на тэрыторыі Комі АССР. Нас выкарыстоўвалі як сапраўдных рабоў на лесапавале. У бараках жылі ў страшных умовах. Спалі на нарах, але бяз дошчак, на калках. У саракаградусны мароз не было аніякага ацяпляльнага абсталяваньня. У холадзе практычна немагчыма было заснуць. Па першым часе, пакуль самі не пабудавалі зімовы барак, змайстравалі з бляшанага цэору самаробную печ. Як жартавала тамтэйшас насельніцтва, «зіма ў нас 10 месяцаў на год». Сапраўды, гэта было так. Сьнег сыходзіў толькі ў чэрвені, а ўжо ў жніўні пачыналіся маразы. У бараках былі гэткія жахлівыя ўмовы, што нават на працы было лягчэй, Прыканцы працоўнага дня вярталіся ў свае баракі, як у нешта страшнае. Кармілі нас слаба. Сьняданьне перад працай складалася толькі з супу, у якім не было ані бульбы, ані гародніны. Плавала толькі нейкая сечка. На дзень на чалавека даводзілася 300 грамаў няякаснага хлеба, аднак на несмач ягоную мы не зважалі ад голаду. Працаваць прымушалі шмат і цяжка. Так, працавалі штодзённа па 12 гадзінаў без перапынкаў і выходных. Дзённай нормай выкананьня лічылася нарыхтоўка 12 кубамэтраў лесу на дзьве асобы. Калі выканаў менш, то залічвалі да «штрафнікоў», г. зн. давалі яшчэ меней есыді. Мы сілкаваліся з трох катлоў. Першы для штрафнікоў, другі для тых, хто адчуваў сябе найгорш (г. зв. «дахадзягі»), трэці для ўсіх астатніх. Некаторыя рупіліся выканаць норму, каб не патрапіць у няласку да лягернае адміністрацыі. Аднак, найчасьцей здаралася, што працавалі з усяго поту, губілі сваё здароўе, выконвалі 10—11 кубамэтраў і траплялі ў «штрафнікі». Я паразмаўляў са сваімі сябрамі Багуцкім і Шалкоўскім. Мы вырашылі, што калі будзем намагацца выконваць норму ў 12 кубамэтраў, то доўга ня вытрываем. Паколькі падзяка ўсё адно адна, то лепей выконваць 1—2 кубамэтры, але даўжэй пратрымацца. Гэтак мы і рабілі. Павалім хваіну, распалім вогнішча і сядзім. Вартавыя наракаюць, чаму не працуем, на што мы адказвалі: «Зараз толькі пагрэемся і будзем зноўку працаваць». Ішлі на розныя хітрыкі. Аднойчы ў наш лягер прыехаў нейкі начальнік Кабанаў і ў выступе перад намі сказаў наступнае: «Калі вы ня будзеце добра працаваць ды выконваць патрэбныя нормы, то мы вас будзем трактаваць як фашыстаў. А з фашыстамі ў нас кароткая размова.Гэтак ён нас тады напалохаў. Толькі не запытаўся ён, як нас кормяць, каб мы выконвалі гэтыя нормы.
Усе палонныя паводзіліся міжсобку ў лягеры вельмі па-сяброўску, нягледзячы на тое, што сярод нас было шмат палякаў, беларусаў, украінцаў, жыдоў. Усе трымаліся разам. Памятаю, як палякі й беларусы дзяліліся апошнім, дапамагалі адзін аднаму, нягледзячы на тое, што кожны быў галодны і стомлены.
У лягеры не захоўваліся аніякія санітарныя ўмовы. Вошай жменямі можна было браць. У гэткіх невыносных варунках за 13 месяцаў
знаходжаньня ў Котласе мы шмат каго не далічыліся, бо людзі паміралі. Ня ведаю, ці застаўся б хто-небудзь у жывых, калі б не пачалася вайна паміж Нямеччынай і Савецкім Саюзам. Спачатку пра вайну мы анічога ня ведалі, бо ў лягеры не было ані радыё, ані газэтаў. Пра тое, што Гітлер зьдзейсьніў напад на СССР, мы даведаліся ад нейкіх палітзьняволеных-расейцаў. Адкуль яны даведаліся, мне невядома. Па бараках пачалі распаўсюджвацца пагалоскі, што ўсё ідзе да лепшага, паколькі Гітлер хутка пераможа Сталіна, і мы дачакаемся вызваленьня. Як гэта ні дзіўна, але тады мы з пачаткам вайны зьвязвалі толькі лепшыя надзеі. Як аказалася — не памыляліся. У хуткім часе Сікорскі заключыў дамову са Сталінам, згодна зь якой нас пачалі вызваляць і арганізоўваць Польскую армію генэрала Андэрса.
Аднойчы ў жніўні 41-гасклалася вельмі дзіўная сытуацыя. Мінула паўдня, а нас не выганялі на працу. Нарэшце прыйшлі вартавыя і пагрузілі нас у вагоны. Перад гэтым у нас адабралі ватоўкі. Было холадна, і я папрасіў, каб мне пакінулі ватоўку, але просьбу пакінулі без увагі. Відаць палічылі, што сваёй працай я не зарабіў нават на рваную ватоўку. Павезьлі ў лягер у горадзе Вязьнякі (Уладзімераўская вобласьць), дзе пашыхтавалі й загадалі распрануцца. Нашае адзеньне пільна абшуквалі супрацонікі НКУС. Насьля гэтага ператрусу мы зноўку апрануліся. Некаторыя палякі зьвярталіся да НКУСаўцаў і жартавалі: «Што вы там шукаеце ў нашых лахманах? Мо вошы? Там іх колькі вы жадаеце, хапае». Потым нас пагналі некуды пешшу. Па дарозе мяне смажыла. Калі мы міналі нейкі стаў, дарваўшыся да вады, я піў, колькі мог У выніку схапіў страўнік і стала блага. Празь нейкі час адабрала памяць, стала млосна. Адчуваючы, што доўга не працягну, я папрасіў сяброў, каб яны мяне кінулі. Багуцкі й Шалкоўскі зацягнулі мяне пад дрэва і паклалі там. Я ўжо ня бачыў сьвету, але чуў, як падышлі два вартавыя і раіліся, што са мною рабіць. Адзін сказаў: «Яму ўжо нічым не дапаможаш». Яны пайшлі далей. Аднак, гэткіх, як я, было шмат, таму потым езьдзілі фурманкі і зьбіралі нас. У выніку я апынуўся ў нейкім лягеры, куды былі зьвезеныя ўсе польскія ваеннапалонныя. Там я неяк агойтаўся.
Перад намі зьявіліся два генэралы польскі й савецкі. Я памятаю, што польскім генэралам быў Міхал Барута-Сьпяховіч камандзер 5-й дывізіі. Што датычыцца савецкага генэрала, то ягонага прозьвішча я не запомніў. Савецкі генэрал прамовіў да нас і сказаў, што раней мы былі ваеннапалоннымі, а зарам ёсьць хаўрусьнікамі й будзем закліканыя ў Польскую армію пад камандаваньнем генэрала Андэрса, якая побач з Чырвонай Арміяй будзе змагацца супроць Нямеччыны. Пры гэтым савецкі генэрал адзначыў, што мы маем права выбару: уступаць у ГІольскую альбо Чырвоную арміі. He памятаю, каб нехта выклікаўся ўступаць у Чырвоную, усе пайшлі ў ГІольскую. Пасьля ўсяго перажытага сумленьне не дазваляла змагацца на баку Чырвонай Арміі. 25 жніўня 1941 году перад камісіяй, якая кваліфікавала мянедаўступленьня ў Польскую армію, я падаваўся беларусам. Ужо 15 верасьня я
быў залічаны ў асабовы склад 5-га палка лёгкас артылерыі 5-й пяхотнай дывізіі, якая кватаравалася ў мястэчку Тацішчава (Саратаўская вобласьць). У войску далі нам па 500 рублёў. У лягеры ў Тацішчава таксама было цяжка. Даводзілася зімаваць у саракаградусны мароз у намётах, дзе мссьцілася 6 асобаў. Раніцай валасы прымярзалі да намёту. ГІадчас знаходжаньня ў Савецкім Саюзе мы выяжджалі на палявыя вучэньні, стралялі, практыкаваліся.
ГІотым нас перавялі ў Сярэднюю Азію. Нашая частка кватаравалася ў Джалал-Лбадзс. Я быў сьведкам, як у Кіргізіі ад голаду паміралі польскія ўцекачы, якія знаходзіліся пры войску. Сярод цывільных я сустрэў нават земляка зь вёскі Рудзяўшчына. Гэта быў беларус Мацікян. Гэты чалавек страшэнна галадаваў. Здаралася, я насіў яму свой паёк. Было жахліва назіраць — за гэта ён цалаваў мне рукі. Аднак, на жаль, потым ён памёр.
Улетку 42-га мы атрымалі загад здаць зброю. Усе ўжо всдалі, што рыхтуецца эвакуацыя ў Іран. Жаўнсры заапекаваліся дзецьмі, бацькі якіх сканалі ад голаду і хваробаў. Мы садзілі іх на параплаў «Жданаў». Жаўнеры сталі ў ланцужок на трапс і на руках перадавалі дзяцей. Кожнас дзіця мела на руцэ замацаваную дротам пасудзіну на ежу. Калі здаралася так, што ненаўмысна місачка адрывалася і падала ў ваду, то дзеці ўздымалі страшэнны гвалт: «3 чаго я буду есьці?!» 3 Ірану гэтых дзяцей павезьлі ў Індыю. Пасьля вайны, ужо ў Вялікай Брытаніі, я бачыў некаторых зь іх. За гэты час яны атрымалі добрую адукацыю, былі выкшгалцаванымі й дагледжанымі з боку брытанскіх уладаў. Безумоўна, у Савецкім Саюзе іх чакаў бы голад. Наогул, кажучы пра эвакуацыю ў Іран, усс мы з вялікай радасьцю пакідалі СССР. Жаўнеры выяжджалі з краіны, дзе зьведалі толькі прымус і крыўду, дзе ім пагражала галодная сьмерць.
3 Ірану польскія фармаваньні былі пераведзеныя ў Ірак, адтуль — у Палестыну. Падчас знаходжаньня на тэрыторыі Палестыны я з імпэтам наведваў месцы, зьвязаныя з жыцьцём і дзейнасьцю Ісуса Хрыста. Бавіў час у Ерусаліме, вуліцы якога былі ўпрыгожаныя кляштарамі й храмамі розных канфэсіяў. Бачыў Галгофу, дзе ўкрыжавалі Хрыста, быў у мссцах, дзе ён маліўся. На Блізкім Усходзе мы папраўлялі падарванае ў Расеі здароўе і праходзілі вайсковую падрыхтоўку па брытанскіх стандартах. Ангельцы нас псраабмундзіравалі й адкармілі. Яны ведалі, што добры жаўнер — гэта наеты жаўнер.
У 2-м Польскім корпусе было шмат і беларусаў, і ўкраінцаў, і жыдоў. Сустракаліся нават расейцы. Гіраўда, было іх небагата. Так, я ведаў Салаўёва, які паходзіў з Масквы. Нсзалежна ад нацыянальнасьці альбо веравызнаньня паміж жаўнерамі нс было аніякіх непаразуменьняў ці сваркаў. Большасьць беларусаў былі праваслаўнымі. Я заўсёды ў асабістых дакумэнтах падаваўся бсларусам праваслаўнага всравызнаньня. У нейкім сэнсе нам было яшчэ лепей, чымся каталікам. Так, на рыма-каталіцкія сьвяты (Каляды, Вялікдзень і інш.) каталікі атрымоўвалі адпачынак. Паколькі яны складалі пераважную большасьць,
то і мы, праваслаўныя, у гэтыя часы вызваляліся ад вайсковых заняткаў. На праваслаўныя ж сьвяты адпачывалі толькі жаўнеры, якія адносіліся да гэтага веравызнаньня, а каталікі працягвалі займацца паўсядзённай жаўнерскай працай. Дарэчы, большасьць каталікоў-палякаў паходзіла з Заходняй Беларусі й Заходняй Украіны.
Як я ўжо казаў, адносіны паміж жаўнерамі былі сяброўскімі. Усе, хто прайшоў праз пакуты ў Савецкім Саюзе, жылі ў згодзе. Я добра ведаў аднаго паляка палкоўніка Сэльбана. Падчас савецкага палону ён пераапрануўся ў шэрагоўца і схаваў той факт, што ён афіцэр. Гэта ўратавала яму жыцьцё. Калі яшчэ ў СССР нас заклікалі ў ІІольскую армію, прагучаў загад: «Афіцэры — крок наперад. За гэта вам нічога ня будзе». Тады выйшаў палкоўнік Сэльбан і яшчэ адзін нейкі падпаручнік. Мы былі надта зьдзіўленыя, што гюбач нас увесь час знаходзіўся старэйшы афіцэр. Але нават калі мы былі на тэрыторыі Іраку, палкоўнік пра нас не забыўся. Часта завітваў у казармы і доўга гутарыў з намі пра жыцьцё. Прыгадваю выпадак, як да нас прыслалі маёра Былінскага. Ён ня быў у савецкім палоне, знаходзіўся ў Ангельшчыне. Падчас шыхтовае муштры ён патрабаваў дакладна выконваць ягоныя загады. Палкоўнік Сэльбан неяк назіраў за нашым шкаленьнем і паклікаў да сябе маёра Былінскага. У нашае прысутнасьці ён сказаў апошняму: «ГІане маёр, гэтыя людзі й так змучаныя загадамі й муштраю. Калі ласка, не будзьце ў адносінах да іх такімі патрабавальнымі». Падчас знаходжаньня польскіх часткаў на тэрыторыі Палестыны адбывалася вялікая дэзэрцыя вайскоўцаў-жыдоў. Яны ўцякалі цэлымі кагаламі.
15 сакавіка 1944 году мы былі накіраваныя на італьянскі фронт. Я браў удзел у розных баталіях падчас вызваленьня Італіі, у тым ліку ў баях за Анкону, Рымені, Балёнію... Аднак найбольш запомнілася бітва за Монтэ-Касіна, дзе пралілося найбольш крыві нашых жаўнераў. Немцы там пасьпелі збудаваць моцную ўмацаваную лінію. Гарыстая мясцовасьць спрыяла ворагу ў наладжаньні належнай абароны. Немцы добра ўмацаваліся на гарыстых схілах і ў цясьнінах. А нашыя войскі наступалі з раўніны. Мы доўга рыхтаваліся да праламаньня гэтай лініі. Мы, артылерысты, рыхтавалі агнявыя пазыцыі. Уся падрыхтоўка адбывалася вылучна ўначы, паколькі немцы са сваіх умацаваньняў назіралі за намі. Забаранялася нават поўзаць у сьветлы час суткаў. Нашыя.гарматы былі ўкапаныя ў зямлю, якія накрываліся маскаванымі сеткамі. Наперадзе віднеліся ўзвышшы Відмо, Монтэ-Касіна, МонтэКайра, П’едымантэ, дзе акапаліся немцы.
10 траўня перад намі высіупіў амэрыканскі генэрал Эйзэнхаўэр, які ў сваёй прамове на польскай мове адзначыў: «Многія жаўнеры ня вернуцца з гэтага бою...» У адну толькі ноч нашая батарэя выпусьціла каля 800 снарадаў. Ад бесьперапынных гарматных стрэлаў пашкодзіўся мне слых. Пасьля таго, як скончыўся бой і лінія была праламаная, перад намі паўстала жахлівае відовішча. Мястэчка Касіна было цалкам зьнішчанае, нягледзячы на тое, што будынкі там былі каменныя. На схілах гарыстых узвышшаў, там, дзе перад бітвай былі непралазныя
імшарнікі й лясны масыў, засталося толькі абгарэлае пнёўе. Падчас баёў у Італіі палегла і шмат нашых землякоў. Зараз цяжка прыгадаць іхнія прозьвішчы. Памятаю толькі беларуса Язэпа Уласіка, які загінуў пад Балёніяй. Ён паходзіў зь вёскі Рум на Валожыншчыне. Паранены я ня быў. Але падчас баёў у Італіі захварэў і 12 студзеня 1945 году быў накіраваны ў шпіталь. 9 сакавіка 1945 году мяне прыдзялілі да 17-га артылерыйскага палка 7-й пяхотнай дывізіі.
За ўдзел у баявых дзеяньнях у гады Другой сусьветнай вайны я маю брытанскія ды польскія вайсковыя ўзнагароды — Памятны крыж Монтэ-Касіна № 20933 (ганараваны 1 сакавіка 1945 году), Ііамятную адзнаку 2-га Польскага корпусу, Зорку Італіі, Зорку 1939—1945 (ганараваную 18 сакавіка 1946 году), Мэдаль вайны 1939—1945, Мэдаль за ўдзел у абарончае вайне 1939 году (ганараваны 11 траўня 1993 году).
У Італіі я пазнаёміўся з італьянскай дзяўчынай Марыяй. Справа дайшла да шлюбу. Неўзабаве яна атрымала бацькоўскую згоду, а я згоду камандаваньня. Аднак праз раптоўны выезд польскіх фармаваньняў на Брытанскія выспы, а таксама празь бюракратычную валтузьню ў амбасадах, нам так і не ўдалося пашлюбавацца.
Увосень 1946 году 2-гі Польскі корпус быў пераведзены ў Вялікую Брытанію, распачалося павольнае расфармаваньне Польскага Войска. Брытанскія ўлады стварылі Польскі корпус падрыхтоўкі й разьмяшчэньня, куды прапаноўвалася ўступаць польскім жаўнерам. У гэтым корпусе людзей рыхтавалі да канчатковай дэмабілізацыі. Аднак я вырашыў не ўступаць у гэты корпус. У сакавіку 1947 году далучыўся да г. зв. групы «супраціву». Гэтак называлі польскіх жаўнераў, якія не жадалі як уступаць у Польскі корпус падрыхтоўкі й разьмяшчэньня, так і дэмабілізоўвацца з Польскіх узброеных сілаў, уважаючы, што належыць надалей працягваць змаганьне за адраджэньне незалежнае польскае дзяржавы. Мы лічылі, што пралівалі сваю кроў і змагаліся не за камуністычную Польшчу, таму не маглі пагадзіцца з новымі ўладамі ў Варшаве. Брытанскія ўлады не віталі гэткага памкненьня жаўнераў, таму сканцэнтравалі іх у асобным лягеры Вітбуш, які знаходзіўся каля Гавэрфордвэста (Ангельшчына). 13 кастрычніка 1947 году мяне таксама перавялі ў гэты лягер. Там было надта шмат беларусаў, якія былі ў пэўнай разгубленасьці й ня ведалі, што ім рабіць далей. Тады мы адчувалі, што ня маем ані сваёй дзяржавы, ані свайго ўраду. Я мяркую, што калі б у Польшчы не ўсталяваўся камуністычны лад, то не было б і гэтае групы «супраціву».
Мінаў час, і мы ня ведалі, што будзе далей. Аднойчы ў лягеры зьявіўся польскі афіцэр, які сказаў нам, што з моманту заканчэньня вайны мінула ўжо тры гады, і мы мусім нешта думаць адносна сваёй будучыні. Афіцэр паведаміў, што мы маем два выйсьці альбо прасіць брытанскае грамадзянства (у гэтым выпадку праца ў Вялікай Брытаніі нам гарантавалася), альбо запісвацца на вяртаньне ў Польшчу. 24 сакавіка 1948 году я падаўся ў брытанскае войска. Вялікая Брытанія прыйшлася мне вельмі даспадобы ветлівыя людзі, высокая культура, даб-
рабыт. Разам з тым, не пасаваў мне іхні клімат. Апрача таго, сум па Бацькаўшчынс не даваў мне спакою. У рэшце рэшт я адважыўся запісацца на выезд у Полынчу. У выніку дэмабілізацыі з войска я атрымаў два камплекты вайсковага адзсньня, цывільны касьцюм і капялюш, a таксама паўгадавы заробак. Гэта была ўмова дэмабілізацыі з брытанскага войска. 4 красавіка 1948 году мяне адаслалі ў ангельскі рэпатрыяцыйны лягер. IІраз польскі кансулят у Глазга мне ўдалося трапіць у сыіісы асобаў, якія ў якасьці рэпатрыянтаў накіроўваліся ў Польшчу.
На параплаве я прыбыў у Гданьск. Адразу ў гюрце нас сусіракалі польскія жаўнеры ў «рагатыўках». Спачатку я цешыўся. што вяртаюся не ў камуністычную краіну. Аднак потым паразмаўляў з тамтэйшымі палякамі і даведаўся. што ў рэчаіснасьці справа выглядае іначай. Некаторыя палякі называлі I Іольшчу савецкай рэспублікай, распавядалі, што ўсе адказныя пасады займаюць людзі з СССР, а палякі знаходзяцца на найніжэйшым узроўні. Я сам пераканаўся ў гэтым, калі пачуў, як жаўнеры ў польскіх мундзірах паміж сабою размаўлялі па-расейску. Паразважаўшы, я вырашыў, што паколькі ў Польшчы, як і ў Савецкім Саюзе, пры ўладзе камуністы, то ня.ма розьніцы, дзе жыць. У гэткіх абставінах найлепей будзе схаць да сваіх родных у Беларусь. І'этак я і зрабіў.
Вярнуўшыся на Бацькаўшчыну, ажаніўся, пабудаваў хату. Аднак цешыцца давялося нядоўга, зь першых дзён на радзіме я адчуваў, што мной цікавяцца. У навакольных вёсках жыло некалькі былых «андэрсаўцаў». Мясцовыя ўлады мелі загад сачыць за намі. Здараліся выпадкі, калі тых, хто нас хваліў альбо спачуваў нам, каралі за гэта. Былы «андэрсавец» Язэп Жамойдзін меў выпадак, калі старшыня мясцовага сельсавету запатрабаваў ад яго аддаць фрэнч, атрыманы падчас дэмабілізацыі. Аднак Жамойдзін адмовіўся і сказаў: «Едзь у Ангельшчыну і зарабі сабе сам». У выніку справа скончылася арыштам і зняволеньнем былога жаўнера, яго зьвінавацілі ў «антысавецкай дзейнасьці».
У ноч з 31 сакавіка на 1 красавіка 1951 году савецкія ўлады па тэрыторыі ўсёй Беларусі, Украіны й Летувы правялі арышты былых жаўнераў генэрала Андэрса. Памятаю, павячэраўшы, мы леглі спаць. Раптам нешта грукнула. Дзьвярэй мне не давялося адчыняць, бо іх папросту выламалі. У хату зайшлі два лейтэнанты, два жаўнеры, узброныя аўтаматамі, ды двое ў цывільным, якія потым апісвалі нашую маёмасьць. Яны загадалі зьбірацца. Вялі мяне пад аўтаматамі, як нейкага злачынцу. Калі я апранаўся, то адзін лейтэнант заўважыў маю вайсковую кашулю і запытаў, адкуль яна ў мяне. Я сказаў, што, калі ён уначы завітаў у маю хату, то павінен ня горш за мяне ведаць, адкуль. Перад тым, як мяне забралі, я пасьпеў схаваць пад страху пасьведчаньні да вайсковых узнагародаў. ІІразь некалькі гадоў пасьля майго арышту, калі хату разьбіралі вяскоўцы, знайшлі гэтыя паперы й з часам вярнулі мне. Што датычыцца саміх вайсковых узнагародаў, то яны былі адабраныя супрацоўнікамі МДБ. На чыгуначнай станцыі, куды нас адвсзьлі, было ўжо ш.мат «андэрсаўцаў» і іхніх семьяў. Нас па-
грузілі ў вагоны й павезьлі на Ўсход, у Іркуцкую вобласьць. Разам са мною дэпартавалі жонку і пяцімесячнага сына. Там разьмяркоўвалі каго куды. Частка была разьмешчаная ў паселішчы Чарамхова, іншых павезьлі ў тайгу.
Мне пашэнціла, паколькі маю сям’ю пасялілі ў пасёлку Сібірскі, дзе я ўладкаваўся на будаўніцтве. Адразу быў звычайным рабочым, потым стаў інструктарам і, нарэшце, прарабам. Рэч у тым, што бракавала тады добрых інжынэраў. На будаўніцтвс я атрымаў выдатную характарыстыку. У 1958 годзе мы атрымалі магчымасьць вярнуцца на Бацькаўшчыну. На наступны год мая сям’я прыехала ў Беларусь. Праўда, некаторыя «андэрсаўцы», якія знаходзіліся на спэцпасяленьнях у Іркуцкай вобласьці, запісваліся палякамі й у якасьці рэпатрыянтаў выяжджалі ў Польшчу. Я таксама мог падацца палякам, але вырашыў лепей ехаць на радзіму.
Жаўнсры генэрала Андэрса побач зь іншымі пралівалі сваю кроў і змагаліся супроць адзінага ворагу Нямеччыны. Вельмі крыўдна, што мы доўгія гады былі забытымі й непатрэбнымі, былі пазбаўленыя ўсялякіх палёгкаў і пэнсіі. У вайсковым білеце, які я атрымаў у Іркуцкай вобласьці толькі 30 студзеня 1958 году, у рубрыцы «Зьвссткі аб удзеле ў Вялікай Айчыннай вайне і іншых войнах» занатавана: «Ня ўдзельнічаў».
Бярэзінскае, 12 кастрычніка 2004 г.
Запісаў і апрацаваў Юры Грыбоўскі
ЗЬМЕСТ
Макі. Міхась Кавыль 3
Прадмова. Хведар Кажаневіч 5
БЕЛАРУСЫ Ў ПОЛЬСКІХ УЗБРОЕНЫХ СІЛАХ ГІАД БРЫТАНСКАЙ КАМАНДАЮ Ў ГАДЫ ДРУГОЙ СУСЬВЕТНАЙ ВАЙНЫ
Юры Грыбоўскі Беларусы ў Польскім войску ў СССР, Польскай арміі на Ўсходзе, Другім польскім корпусе (1941—1947) 9
Беларусы й нараджэнцы Беларусі, палеглыя падчас бітвы за Монтэ-Касіна й пахаваныя на тамтэйшых могілках 27
Сьпіс беларусаў і нараджэнцаў Беларусі, палеглых падчас бітвы за Монтэ-Касіна й нахаваных на тамтэйшых могілках 30
Беларускія камбатанты, якія бралі ўдзел у сьвяткаваньнях угодкаў бітвы за Монтэ-Касіна 43
Вайскоўцы Польскіх узброеных сілаў на Захадзе, якія на 2000 год гіражывалі ў Беларусі 45
Беларусы ў Польскіх узброеных сілах пад брытанскім камандаваньнем. Храналёгія асноўных падзеяў 47
Пётра Сыч
Сьмерць і салаўі (Успаміны афіцэра-беларуса з-пад Монтэ-Касіна) 53'
ДАДАТАК
Юры Грыбоўскі Афіцэр-беларус з-пад Монтэ-Касіна 103
Лідзія Савік Творчы шлях Пётры Сыча 107
Якуб Конан Успаміны 114
Навукова-папудярнае выданне
Бібліятэка Бацькаўшчыны Кніга 2
Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна
Артыкулы, дакумэнты Выданьне другое
Рэдактар М. Скобла
Адказны за выпуск Г. Вінярскі Камп'ютэрны набор Н. Шыдлоўская Камп'ютэрная вёрстка Л. Ваўчок Карэктар Н. Шыдлоўская
Падпісана дадруку 19.10.2006 г. Фармат 84x108 'ІіГ Папера афсетная. Гарнітура Times. Друк афсетны.
Ум. друк. 6,09 арк. + 0,42 укл. Ул.-выд. 5,21 арк.
Наклад 700 ас. Зак. 1322.
ПУП «Кнігазбор».
Ліцэнзія № 02330/0131712 ад 12.05.06.
220112, Мінск, вул. Я. Лучыны, 38-93.
Тэл./факс (017) 204-86-97, тэл. (029) 772-19-14.
Надрукавана з дыяпазытываў заказчыка ў друкарні ПУП «Ходр» ГА «БелТІЗ».
220004, г. Мінск, вул. Вызвалення. 9.
ЛП № 02330/0056661 ад 29.03.04.
Міжнароднае грамадзкае аб'яднаньне Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» з 2004 году выдае «Бібліятэку Бацькаўшчыны».
У сэрыі пабачылі сьвет кнігі:
• «Месца выданьня — Парыж»: Выбраныя старонкі часопіса «Моладзь» (1948—1954)
• «Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна»: Артыкулы, дакумэнты, аповесьць
• Н. Гардзіенка. «Беларусы ў Аўстраліі»' Да гісторыі дыяспары
• Л. Юрэвіч. «Мэмуары на эміграцыі»: Крыніцазнаўчае дасьледаваньне
• 1. Варабей. «Там, дзе сэрца маё»: Публіцыстыка, пераклады, апавяданьні
• М. Ганько. «Каб сьведчылі пра Беларусь»: Жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька
• «Эквівалент»:
Зборнік эміграцыйнай прозы (укладальнік Лявон Юрэвіч)
• Лявон Юрэвіч. «Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага»:
Гісторыя газэтаў «Бацькаўшчына» й «Беларус» (1947—2000)
• «Каханы горад»;
Зборнік эміграцыйнае ваеннае прозы (укладальнік Лявон Юрэвіч)
• Б. Рагуля «Беларускае студэнцтва на чужыне»: Выданьне другое, выпраўленае й дапоўненае

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.