Біялогія: жывёлы: падручнік для 7―8-х класаў сярэдняй школы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 256с.
Мінск 1994
БІЯЛОГІЯ
жывёлы
78
класы
ХОРДАВЫЯ
РАДАСЛОЎНАЯ ЖЫВЁЛЬНАГА СВЕТУ
МАЛЮСКІ
КОЛЬЧАТЫЯ ЧЭРВІ
ЧЛЕНІСТАНОПЯ
ПАВУКАПАДОБНЫЯ
СМАКТУНЫ
РАКАПАДОБНЫЯ
НАСЯКОМЫЯ
РАСНІЧНЫЯ ЧЭРВІ
*** ЛАНЦЭТНІКІ
КРУГЛЫЯ ЧЭРВІ
ГАЛАВАНОГІЯ
БРУХАНОГІЯ
Т ГІДРЫ
Ж ПАЛІПЫ
ПТУШКІ
МАЛАШЧАЦІНКАВЫЯ
if
м МЛЕКАКОРМЯЧЫЯ
МЕДУЗЫ
ПЯЎКІ
ЖГУЦІКАНОСЬБІТЫ
АМЕБЫ
ІНФУЗОРЫІ
•■уСТУЖАЧНЫЯ ЧЭРВІ
ПЛОСКІЯ ЧЭРВІ
фпамш ІІММ
КІШАЧНАПОЛАСЦЙВЫЯ
ПРАСЦЕЙШЫЯ
КРУГЛЫЯ ЧЭРВІ
ДВУХСТВОРКАВЫЯ
МНОГАШЧАЦІНКАВЫЯ
КАСЦЯВЫЯ РЫБЫ
ЯК КАРЫСТАЦЦА ПАДРУЧНІКАМ
Азнаёмцеся са зместам падручніка. Ен дапаможа вам знайсці патрэбныя раздзелы і параграфы. Па ўсім падручніку. вялікімі чырвонымі літарамі надрукаваны назвы буйных груп жывёл — ТЫПАЎ, а сінімі — назвы КЛАСАЎ, назвы атрадаў падкрэслены.
Выдзяленне некаторых слоў курсівам дапаможа лепш запомніць заалагічныя тэрміны.
Калі пасля назвы віду жывёлы вы сустрэнеце клічнік (!), значыць, названая жывёла рэдкая або падлягае ахове.
Пытанні для паўтарэння параграфа абазначаны знакам ?, а заданні для самаправеркі — знакам^.
Калі пастаўлены знак ^. , заданне трэба выконваць, назіраючы за жывымі жывёламі або вывучаючы будову анатаміраваных жывёл.
Каляровыя ілюстрацыі перад вялікімі часткамі кнігі дапамогуць лепш зразумець змест тэм падручніка.
Уважліва разгледзьце форзацы ў пачатку і ў канцы кнігі.
На іх будуць спасылкі пры вывучэнні жывёл.
Прадстаўнікі розных тыпаў і класаў жывёл абазначаны сімвалічнымі рысункамі.
У падручнік уключаны лабараторны практыкум.
Працуючы з натуральнымі аб’ектамі, вы набудзеце практычныя ўменні і навыкі, неабходныя для вывучэння жывёльнага свету.
Карыстаючыся падручнікам, будзьце акуратныя.
Перагортвайце яго асцярожна, чыстымі рукамі.
He перагінайце кнігу.
У час доследаў з жывёламі і назіранняў над імі, пры разглядзе прэпаратаў сачыце, каб кніга заставалася чыстай.
Пасля вас ёю будуць карыстацца другія вучні.
БІЯЛОГІЯ
ЖЫВЕЛЫ
Падручнік для 7—8 класаў сярэдняй школы
Пад рэдакцыяй доктара біялагічных навук М. А. Казлова
Зацверджаны Міністэрствам адукацыі
Расійскай Федэрацыі
Рэкамендаваны Міністэрствам адукацыі
Рэспублікі Беларусь
Выданне 23е
Мінск «Народная асвета» 1994
ББК 28. Оя721
Б67
УДК [57+59] (075.3)
Аўтары:
Б. Я. Быхоўскі, Л. У. Казлова, A. С. Манчадскі, Д. У. Навумаў, A. С. Сакалоў, М. А. Рыкаў, П. В. Цярэнцьеў.
Перапрацаваў матэрыял доктар біялагічных навук М. А. Казлоў (Заалагічны інстытут AH СССР).
18е выданне выходзіла пад назвай «Заалогія».
Пераклад зроблены па выданню: Бнологяя: Жявотные: Учеб. для 7—8 кл. сред. шк. /Б. Е. Быховскяй, Е. В. Козлова, A. С. Мончадскнй н др.; Под ред. М. А. Козлова. — 19е язд., перераб.— М.: Просвешенме, 1989,— 256 с.: нл.
Перакладчыкі Г. П. Хаткевіч, Т. Ф. Фёдарава
Біялогія: Жывёлы: Падруч. для 7—8х кл. сярэд.
Б67 шк./Б. Я. Быхоўскі, Л. У. Казлова, A. С. Манчадскі і інш.; Пад рэд. М. А. Казлова.— 23е выд.— Мн.: Нар. асвета, 1994.— 256 с.: іл.
ISBN 5341012569.
4306021100—100
Б94—94 ББК 28.0я721+28.6я721
М 303(03)—94
© Нздательство «Просвешенне», 1989, с нзмененнямн
© Пераклад на беларускую мову Г. П. Хаткевіч, Т. Ф. Фёдаравай, 1989
© Афармленне вокладкі I. А. Калтовіча,
ISBN 5341012569 ' 1989
Змест
Уводзіны (5). § 1. Агульныя звесткі пра жывёльны свет (5). § 2. Класіфікацыя жывёл (8).
Аднаклетачныя жывёлы, або
Прасцейшыя
§ 3. Звычайная амёба, асяроддзе яе пражывання, асаблівасці будовы і жыццядзейнасці (11). §4. Зялёная эўглена— своеасаблівы жгуціканосец. Вольвакс (14). § 5. Інфузорыятуфелька (16). § 6. Разнастайнасць, значэнне і агульныя рысы прасцейшых (19).
Мнагаклетачныя жывёлы
ТЫП КІШАЧНАПОЛАСЦЕВЫЯ
§ 7. Прэснаводны паліп гідра (23). § 8. Асаблівасці ўнутранай будовы гідры (26). § 9. Размнажэнне гідры (28). § 10. Разнастайнасць, значэнне і агульныя рысы кішачнаполасцевых (30).
ТЫП ПЛОСКІЯ ЧЭРВІ
§ 11. Белая планарыя (33). § 12. Пячоначны смактун і бычыны цэпень. Агульныя рысы плоскіх чарвей (36).
ТЫП КРУГЛЫЯ ЧЭРВІ
§ 13. Чалавечая аскарыда. Агульныя рысы круглых чарвей (39). § 14. Разнастайнасць паразітычных чарвей і барацьба з імі (41).
ТЫП КОЛЬЧАТЫЯ ЧЭРВІ
§ 15. Дажджавы чарвяк (44). § 16. Дажджавы чарвяк. Разнастайнасць кольчатых чарвей, іх агульныя рысы (46). § 17. Асаблівасці плоскіх, круглых і кольчатых чарвей (48).
ТЫП МАЛЮСКІ, АБО МЯККАЦЕЛЫЯ
§ 18. Звычайны балацянік (50). § 19. Бяззубка (52). § 20. Разнастайнасць. значэнне і агульныя рысы малюскаў (54). § 21. Жывёлы — асобая група арганізмаў (57). § 22. Роля вывучаных груп жывёл у прыродзе і жыцці чалавека (59). Летнія заданні (61).
ТЫП ЧЛЕНІСТАНОГІЯ
К. ІА< РАКАІІАДОБНЫЯ § 23. Рачны рак (63). § 24. Унутраная будова рачнога рака. Разнастайнасць ракападобных і іх агульныя рысы (65).
КЛА(. ПАВУКАІІАДОБНЫЯ. § 25. Павуккрыжавік. Разнастайнасць павукоў (68). § 26. Кляшчы. Агульныя рысы павукападобных (71).
К.'ІАС НАСЯКОМЫЯ. § 27. Хрушч (73). § 28. Унутраная будова хрушча (75). § 29. Размнажэнне і развіццё насякомых (78). § 30. Атрад Матылі, або Лускакрылыя (80). § 31. Тутавы шаўкапрад і шаўкаводства (84). § 32. Атрад Двухкрылыя (85). § 33. Атрад Перапончатакрылыя (88). § 34. Меданосная пчала (91). § 35. Разнастайнасць насякомых, іх роля ў прыродзе і жыцці чалавека (94).
ТЫП ХОРДАВЫЯ
§ 36. Ланцэтнік — ніжэйшая хордавая жывёла (99). § 37. Рыбы. Рачны акунь — прадстаўнік касцявых рыб (101). § 38. Шкілет, мышцы і плавальны пузыр рачно
га акуня (103). § 39. Унутраныя органы рыб (106). § 40. Нервовая сістэма, органы пачуццяў і паводзіны рыб (108). § 41. Размнажэнне і развіццё рыб (110). § 42. Разнастайнасць рыб. K4AG ХРАСТКОВЫЯ РЫБЫ (113). § 43. Разнастайнасць рыб. КЛАС. КАСНЯВЫЯ РЫБЫ. Агульныя рысы рыб (115). § 44. Гаспадарчае значэнне рыб і ахова рыбных багаццяў (118).
К.'ІАС ЗІ.МНАВОДНЫЯ § 45. Асаблівасці знешняй будовы і перамяшчэння жабы ў сувязі з асяроддзем пражывання (121). § 46. Унутраная будова жабы (124). § 47. Размнажэнне, развіццё і паходжанне земнаводных (126). § 48. Разнастайнасць земнаводных, іх значэнне, ахова і агульныя рысы (129).
К.ЛАС ПАЎЗУНЫ § 49. Спрытная яшчарка (132). § 50. Разнастайнасць паўзуноў. Атрад Лускаватыя (134). § 51. Разнастайнасць паўзуноў. Атрады Чарапахі і Кракадзілы. Агульныя рысы паўзуноў. (137). § 52. Паходжанне паўзуноў (141).
КЛАС ПТУШКІ § 53. Асаблівасці знешняй будовы птушак на прыкладзе шызага голуба (144). § 54. Асаблівасці будовы шкілета і мускулатуры птушак, звязаныя з палётам (146). § 55. Асаблівасці ўнутранай будовы птушак. Органы пачуццяў (149). § 56. Размнажэнне і развіццё птушак (152). § 57. Прыстасаванасць птушак да сезонных з’яў прыроды (155). § 58. Паходжанне і агульныя рысы птушак (158). § 59. Птушкі лесу (160). § 60. Драпежныя птушкі (163). § 61. Вадаплаўныя птушкі (166). § 62. Птушкі адкрытых прастораў сушы (169). § 63. Птушкі культурных ландшафтаў (171). § 64. Роля птушак у прыродзе і жыцці чалавека (174). § 65. Птушкагадоўля (177).
КЛАС МЛЕКАКОРМЯЧЫЯ. АБО ЗВЯРЫ. § 66. Знешняя будова млекакормячых, іх шкілет і мышцы на прыкладзе свойскага сабакі (180). § 67. Унутраная будова млекакормячых на прыкладзе свойскага сабакі (183). § 68. Нервовая сістэма, органы пачуццяў і паводзіны млекакормячых (185). § 69. Размнажэнне і развіццё млекакормячых (187). § 70. Паходжанне млекакормячых (191). § 71. Атрад Насякомаедныя (192). § 72. Атрад Рукакрылыя (194). § 73. Грызучыя млекакормячыя (196). § 74. Атрад Драпежныя (200). § 75. Марскія млекакормячыя (205). § 76. Капытныя млекакормячыя (209). § 77. Атрад Прыматы (215). § 78. Млекакормячыя, іх значэнне, ахова і агульныя рысы (218). § 79. Сельскагаспадарчыя жывёлы класа млекакормячых. Буйная і дробная рагатая жывёла (220). § 80. Сельскагаспадарчыя жывёлы класа млекакормячых. Свінаводства і каняводства (222). § 81. Хордавыя, іх асноўныя асаблівасці і значэнне (225).
Эвалюцыя жывёльнага свету
§ 82. Доказы эвалюцыі жывёльнага свету (228). § 83. Раскрыццё Ч. Дарвінам прычын эвалюцыі жывёльнага свету (232). § 84. Барацьба за існаванне і натуральны адбор (235). § 85. Асноўныя этапы эвалюцыі беспазваночных жывёл (236). § 86. Асноўныя этапы эвалюцыі хордавых (238).
Прыродныя супольнасці
§ 87. Асяроддзе пражывання арганізмаў і яго асноўныя фактары (241). § 88. Сезонныя змены ў жыцці жывёл (243). § 89. Прыродныя супольнасці (245). § 90. Прыродныя супольнасці, уплыў на іх чалавека і іх ахова (248).
Лабараторны практыкум, 7 клас (252). Лабараторны практыкум, 8 клас (254).
5
Уводзіны
§ 1. АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ ПРА ЖЫВЁЛЬНЫ СВЕТ
Свет жывёл і яго значэнне ў прыродзе. Жывёлы насяляюць увесь зямны шар: сушу, прэснаводныя вадаёмы, моры і акіяны. Усё, што акружае жывёл у тым месцы, дзе яны жывуць, называюць асяроддзем пражывання. Адрозніваюць тры асноўныя асяроддзі пражывання: воднае, наземнапаветранае і глебавае. Адпаведна і ўмовы існавання ў іх адрозніваюцца. Тыя ўмовы, якія аказваюць уплыў на жывёл, называюць фактарамі асяроддзя. Адрозніваюць фактары нежывой і жывой прыроды, а таксама тыя, што ўзнікаюць у выніку дзейнасці чалавека.
Фактары нежывой прыроды — гэта тэмпература, вільготнасць, вецер і інш. Напрыклад, святло і тэмпература вызначаюць распаўсюджванне многіх жывёл. А такія фактары, як рэльеф і вільготнасць, уплываюць на ўтварэнне супольнасцей раслін і на жывёл, якія насяляюць іх.
Фактары жывой прыроды — гэта разнастайныя адносіны паміж рознымі жывымі арганізмамі. Так, паміж кошкай і дамавой мышшу ўстанавіліся адносіны, характэрныя для драпежніка і ахвяры: кошка — драпежнік, а мыш — яе ахвяра. Гэта прыклад харчовых сувязей, якія складаюць асноўную форму сувязей усіх арганізмаў.
Фактары, якія ўзнікаюць у выніку дзейнасці чалавека, таксама разнастайныя. Гэта і непасрэднае ўздзеянне чалавека на жывёл, напрыклад паляванне або рыбная лоўля, і ўскоснае ўздзеянне на іх. Так, пры высечцы лесу чалавек не знішчае жывёл, але ствараюцца такія ўмовы, пры якіх жывёлы на высечаных участках жыць не могуць.