Бог Скарпіён  Вірджынія Вулф, Дэвід Гэрбэрт Лорэнс, Тэнэсі Ўільямс, Уільям Голдынг, Т. Карагесан Бойл, Пол Остэр, Гары Энз, Гэралд Пінтэр

Бог Скарпіён

Вірджынія Вулф, Дэвід Гэрбэрт Лорэнс, Тэнэсі Ўільямс, Уільям Голдынг, Т. Карагесан Бойл, Пол Остэр, Гары Энз, Гэралд Пінтэр
Памер: 313с.
Мінск, Вільня 2007
68.12 МБ

БОГ СКАРШЁН

Вірджынія Вулф Дэвід Гэрбэрт Лорэнс Тэнэсі Ўільямс

Уільям Голдынг Т. Карагесан Бойл Пол Остэр Гары Энз Гзралд Пінтэр

БОГ СКАРПІЁН

ПЕРАКЛАДЫ 3 АНГЕЛЬСКАЙ

I АМЭРЫКАНСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Вільня — Менск

2007

Бог Скарпіён: Пераклады з ангельскай і амэрыканскай літаратуры / Пер. з анг. V. К. Вільня-Менск, 2007. 313 с.

© V. К., пераклад, укладаньне, 2007

© Mikas Sauselis, дызайн вокладкі, 2007

ЗЬМЕСТ

  1. Ад мадэрну да сюру

Вірджынія Вулф Панядзелак аўторак......................... 7

Сапраўдныя рэчы....................................................... 9

Спадак..................................................................... 16

Струнны квартэт........................................................ 25

Дэвід Гэрбэрт Лорэнс Чароўная дама..................... 33

Тэнэсі Ўільямс Шкляныя зьвярунчыкі...................... 57

  1. Філязофская проза

Ўільям Голдынг Бог Скарпіён................................ 139

III.         Fin de siede

Т. Карагесан Бойл Патанае дом............................ 199

Пол Остэр М-р Костні............................................ 217

Гары Энз Корвус..................................................... 255

P.S. Тэатар абсурду

ГЭРАЛД ПіНТЭР Каханак...................................... 279

  1. Ад мадэрну да сюру

Вірджышя Вулф

ПАНЯДЗЕЛАК-АУТОРАК

Нясьпешліва і бесстаронна, лёгка атрасаючы з крылаў прастору, чапля ўпэўнена пралятае па-над царквою, ніжэй за неба. Белае, далёкае, адслоненае, неба змыкаецца і размыкаецца, рухаецца і застаецца бясконца. Возера? Сьцерці яго берагі! Гара? Што за цуд сонца золатам на схілах. Падае долу. Далей папараць альбо белае пер’е, навек і адвеку...

Прагнучы праўды, чакаць, да зьнямогі ачышчаць колькі там словаў, навек і адвеку прагнучы .. (Зьлева ўсчаўся плач, справа таксама. Колы круцяода ў адваротныя бакі. Омнібусы згрувашчваюцца ў невыраіпальную супярэчнасьць.) ...навек і адвеку прагнучы... (Дванаццаць выразных удараў гадзіньніка дакладна вырозьніваюць поўдзень; сьвятло ліецца на залатыя лускавінкі; таўкуцца дзеці.) ...навек і адвеку прагнучы праўды. Купал чырвоны, з дрэваў зьвісаюць манэткі, з комінаў валачэцца дым; брэх, крыкі, воклічы: «Жалезныя вырабы!» .. .а праўда дзе яна?

У няяркім сьвятле ногі, мужчынскія і жаночыя, чорныя й інкруставаныя золатам... (На дварэ туман. 3 цукрам? He, дзякуй. Усеагульны дабрабыт у будучыні...) ...агонь у каміне шутае ўгору, залівае чырваньню ўвесь пакой, акрамя чорных фігураў з бліскучымі вачыма. За акном разгружаюць фургон. Міс Тынгамі за пісьмовым сталом п’е гарбату, тоўстае шкло вітрынаў сьцеражэ футры...

Лунаюць, лёгкімі лісьцікамі, зьбіваюцца ў гурбы на рагох вуліцаў, залятаюць пад колы, срэбнымі пырскамі, на месцы і не, зьбіраюцца, рассыпаюцца, раскідаюцца асобнымі лускавінкамі, узносяцца ўгору, падаюць долу, ірвуцца, тонуць, злучаюцца... а праўда дзе яна?

А зараз згадваць, седзячы ля каміна на белым квадраце мармуру. Уздымаючыся з глыбіняў колеру слановай косьці, словы скідаюць сваё чарноцьце, распускаюцца кветкамі й апаноўваюць. Падае кніга, у полымі, у дыме, у імклівых ясках ці ў падарожжы, вось квадратная мармуровая аздоба, унізе мінарэты, і мора Індыі, між тым прастору залівае сінеча, мігцяць зоры... а праўда дзе яна? ці спатоліцца тым, што яна недзе блізка?

Нясьпешліва і бесстаронна вяртаецца чапля. Неба ахінае сваім покрывам зоры і агаляе іх зноў.

САПРАУДНЫЯ РЭЧЫ

Па шырокім паўколе пляжу рухалася адно маленькая чорная плямка. Калі яна пасунулася да шкілета ад рыбарскага чоўна, выкінутага на бераг, сталі заўважныя прарэхі ў яе чарноцьці, так што ў плямкі ўжо вырозьніваліся чатыры нагі. 3 кожнай хвіляй можна было ўсё больш беспамылкова сьцьвярджаць, што плямка складаецца зь дзьвюх юначых фігурак. Нават у іхных абрысах на пяску дакладна адчувалася жыцьцёвая моц, а ў тым, як іх постаці зьлёгку пасоўваліся то бліжэй, то далей адно ад аднаго, быў нейкі неапісальны імпэт: ён сьведчыў, што гэтыя дзьве невялікія круглыя галавы зацята спрачаюода. Пры бліжэйшым разглядзе ўражаньне ўзмацнялася тым, як рашуча ўзмахвала тонкай палкай рука правага. «Ты хочаш сказаць... Дык ты думаеш...» праразаючы даўгія простыя рыскі ў пяску зусім блізка ад вады, палка правага ўпарта нешта даводзіла.

Да д’ябла палітыку! рашуча вымавіў левы, і з гэтымі словамі ўсё болып выразнымі рабіліся вусны, насы, падбародзьдзі, маленькія вусікі, твідавыя кепі, цяжкія боты, паляўнічыя фрэнчы, клятчастыя гетры; у паветра ўздымаўся дым ад іх люлек. На мілі і мілі мора і дзюнаў навокал не было нічога больш сапраўднага, жывога, трывалага, румянага, патлатага, моцнага, чым дзьве гэтыя постаці.

Яны ўпалі на пясок побач з шасьцю рабрынамі і хрыбтом, што засталіся ад чорнага рыбарскага чоўна. Калі падаеш на

пясок, бывае, што цела страсае зь сябе цяжар спрэчкі, як бы адчувае няёмкасьць за нядаўняе ўзрушэньне і ў сваёй разьняволенасьці хоча ўхапіцца за што заўгодна іншае, што толькі патрапіцца пад руку. Таму Чарлз, палка якога апошнія паўмілі расьсякала пляж, пачаў шпурляць у ваду пляскатыя каменьчыкі, каб тыя адскоквалі ад паверхні, а Джон, які ўсклікнуў: «Да д’ябла палітыку», стаў рыць рукой ямку ў пяску. Рука сыходзіла ўсё глыбей, і ён вышэй закасаў рукаў; між тым з вачэй зьнікла напружанасьць выразу ці, дакладней, сьцёрся адбітак роздуму і досьведу, што надае непранікальную глыбіню вачам дарослых, засталася толькі ясная, празрыстая роўнядзь, у якой адлюстроўваўся адно дзіцячы зьдзіў. Безумоўна, да гэтай перамены спрычынілася шчыраваньне над ямкай у пяску. Джон памятаў, што калі крыху прарыць, падушачкі пальцаў апынаюцца ў вадзе, а потым ямка ператвараецца ў роў, ці калодзеж, ці ручаіну, ці ў патаемны канал, злучаны з морам. Ен надалей капаў ямку, у якой ужо назьбіралася вада, і разважаў, што ж зь яе зрабіць, як раптам пальцы натыкнуліся на нешта жорсткае, на кавалак цьвёрдага рэчыва, паступова вызвалілі вялікі няправільнай формы асклепак і выцягнулі яго на паверхню. Калі Джон змыў зь яго слой пяску, ён бліснуў няяркім зялёным сьвятлом. Гэта было шкельца, тоўстае, амаль непразрыстае. Мора згладзіла ўсе яго краі, сьцерла ўсе няроўнасьці, і невядома, чым яно калісьці было: бутэлькай, куфлем ці шыбай. Проста шкельца. I амаль каштоўны камень. Варта толькі ўзяць яго ў залатую аправу альбо начапіць на нітку і яно ператворыцца ў смарагд у каралях ці заблішчыць на пальцы зялёным промнем. А можа, гэта і сапраўды каштоўны камень. Ен зьзяў на мезенцы цемнаскурай прынцэсы, калі тая сядзела на стырне чоўна і, апусьціўшы руку ў ваду, слухала весьляроў-нявольнікаў. А можа, гэта разваліўся дубовы куфар са скарбам часу каралевы Альжбеты, смарагды падхапіла мора, прыбіла нарэшце да берагу. Джон павярнуў яго на далоні, паглядзеў

скрозь яго на сонца, а потым на свайго сябра, так што шкельца схавала яго фігуру і дзіўным чынам падоўжыла правую руку. Зялёны колер зьлёгку сьвятлеў на фоне неба і цямнеў на фоне чалавечага цела. Асклепак цешыў яго і трывожыў. Ен быў гэткі цьвёрды, шчыльны, дакладна акрэсьлены побач зь бясконца зьменлівым морам і зыбістым берагам.

Яго вырваў з задуменьня глыбокі ўздых, як быццам хтосьці падводзіў вынікі, і Джон зразумеў, што Чарлз ужо шпурнуў у ваду ўсе пляскатыя каменьчыкі, да якіх толькі мог дабрацца, або прыйшоў да высновы, што гэта марны занятак. Сеўшы побач, яны ўзяліся за сэндвічы. Паеўшы, атрэсьлі пясок і падняліся на ногі, і тут Джон паклаў на далонь асклепак і стаў моўчкі на яго глядзець. Чарлз таксама зірнуў, але адразу заўважыў, што той не пляскаты, і, набіваючы люльку, прамовіў з імпэтам, зь якім адкідаюць бязглуздыя думкі:

Дык вось, вяртаючыся да таго, пра што я казаў...

Ён не пабачыў, а калі б пабачыў, дык наўрад ці зьвярнуў бы ўвагу, што Джон, зь якую хвілю паглядзеўшы на шкельца, быццам вагаючыся, урэшце сунуў яго сабе ў кішэнь. Магчыма, ім кіраваў той жа імпульс, які прымушае дзіця падняць з пасыпанай жвірам сьцежкі адзін каменьчык, паабяцаць яму, што той будзе жыць у цяпле і бясьпецы на каміне ў дзіцячым пакойчыку, і цешыцца з адчуваньня ўласнай усёмагутнасьці і дабрыні, якое прыносяць падобныя ўчынкі, і верыць, што cap­ita каменьчыка заходзіцца ад радасьці, бо ён стаў абранцам зь мільёнаў сабе падобных, зьмяніўшы холад і макрэчу дарогі на гэткае пічасьлівае жыцьцё: «На маім месцы мог бы апынуцца кожны зь мільёнаў каменьчыкаў, але гэта быў я, я, я!»

Невядома, гэтая думка кіравала Джонам ці не, але шкельца заняла сваё месца на каміннай дошцы, трывала прыціскаючы невялікі стос рахункаў ды лістоў. Яно ня толькі служыла выдатным прэс-пап’е: на ім заўжды запыняліся вочы юнака, калі той адрываўся ад кнігі. Калі зноў і зноў паўсьвядома глядзець на рэч, думаючы пра нешта іншае, яна так глыбока пе-

раплятаецца з тканкаю думкі, што траціць сваю ўласную форму і набывае абрысы той ідэальнай існасьці, якая находзіць, як насланьнё, калі мы найменш гэтага чакаем. I Джон стаў часта, ідучы па вуліцы, запыняцца каля вітрынаў антыкварных крамаў проста таму, што нейкая рэч нагадвала ягонае шкельца. Зболыпага круглае, лепей, вядома, зь няяркім агеньчыкам у глыбіні, гэта магло быць што заўгодна: парцаляна, шкло, бурштын, камень, мармур, нават гладкае авальнае яйка дагістарычнай птушкі. Яшчэ ён стаў уважліва ўзірацца сабе пад ногі, асабліва на пустэчах, куды зносяць сьмецьце. Там часта трапляліся падобныя рэчы: выкінутыя, нікому не патрэбныя, бясформныя. За некалькі месяцаў ён адшукаў чатыры-пяць штуковінаў, якія занялі сваё месца на ягонай каміннай дошцы. Яны мелі і практычны ўжытак, бо малады чалавек, які балятуецца ў парлямэнт і перад якім адкрываецца бліскучая кар’ера, мусіць захоўваць у парадку шмат самых разнастайных папераў: звароты да выбарцаў, палітычныя праграмы, прапановы аб зборы сродкаў, запрашэньні на абеды і г. д.

Аднойчы, калі Джон выйшаў са сваёй кватэры ў раёне Тэмплю, каб цягніком пасыіець на сустрэчу з выбарцамі, яго вока прыкавала сапраўды дзівосная рэч. Яна напаўсхавалася ў траве, што звычайна вузкай стужкай аблямоўвае юрыдычныя ўстановы. Цераз агароджу ён мог толькі дацягнуцца да яе канцом палкі, але бачыў, што гэта асклепак парцаляны, сваёй непаўторнай формай надзіва падобны да марской зоркі зь пяцьцю няроўнымі, але дакладна выразанымі чыёйсьці рукой ці вьшадковым ударам промнямі. Асклепак быў сіняга колеру, але па сінім распырскаліся і кропелькі зяленіва, a малінавыя рыскі надавалі яму неверагодна вабную насычанасьць і бляск. Джон цьвёрда вырашыў яго здабыць. Але чым далей ён прасоўваў палку, тым далей адсоўваўся асклепак. Урэшце Джон мусіў вярнуцца дахаты, змайстраваць і прыладзіць да палкі драцяное колца, і ім, з усіх сілаў стараючыся,

ён асьцярожна выцягнуў свой трафэй. Схапіўшы яго ў рукі, Джон ня мог стрымаць пераможнага клічу. I ў той самы момант пачуўся бой гадзіньніка. Ён безнадзейна спазьніўся на сустрэчу. Яна прайшла безь яго. Але якім чынам асклепак набыў гэткую непаўторную форму? Уважліва яго агледзеўшы, Джон пераканаўся: гэта чыстая выпадковасьць, ад чаго зорка сталася яшчэ большым цудам: наўрад ці ва ўсім сьвеце знойдзецца другая такая. На каміннай дошцы насупраць зялёнага шкельца, дзівосная і вычварная, як арлекін, яна была падобная да чужаніцы, што зьявілася з іншасьвету. Нібыта ў танцы, яна праносілася скрозь касьмічную прастору, мігцела сьвятлом, як пульсуючая зорка. Джона зачароўвала супрацьлегласьць паміж асклепкам парцаляны, гэткім рухавым і жвавым, і шкельцам, гэткім моўкным і задуменным, і ён задзіўлена пытаўся ў сябе, як магло здарыцца, што гэтыя дзьве рэчы зьявіліся ў адзін сусьвет і тым болей апынуліся на адной невялічкай мармуровай дошцы ў адным пакоі. Пытаньне заставалася без адказу.

Джон стаў зноў і зноў наведвацца туды, дзе найчасьцей трапляецца пабітая парцаляна: на пустэчы паміж лініямі чыіункі, да зьнесеных дамоў, да занядбаных лапікаў зямлі ў навакольлях Лёндану. Але парцаляну рэдка кідаюць зь вялікай вышыні гэта адзін з найменіп верагодных чалавечых учынкаў. Трэба, каб так супала, што ў вельмі высокім доме знайшлася б жанчына настолькі безразважлівая і неўтаймоўная ў сваіх парываньнях, каб шпурнуць з акна збан ці вазу, ня думаючы, у каго яны могуць трапіць. Джон бачыў багата пабітай парцаляны, але пабітай ад недагляду, выпадкова, без адзнакі ўзрушэньня і непаўторнасьці. Аднак чым больш ён заглыбляўся ў свае росшукі, тым часьцей яго ўражвала невераемная разнастайнасьць формаў асклепкаў у адным толькі Лёндане. А багацьце малюнкаў і фактуры яшчэ болып задзіўляла й абуджала ўяўленьне. Найлепшыя ўзоры Джон прыносіў дахаты і ставіў на камінную дошку, але яны служылі ўжо

выключна аздабленьнем, бо папераў, якія трэба прыціскаць, рабілася ўсё менш і менш.

Ён закінуў свае абавязкі, або празь няўважлівасьць забываўся на іх, або выбарцаў, якія зьяўляліся ў ягонай кватэры, вельмі непрыемна ўражваў выгляд каміннай дошкі так ці іначай, але Джона не абралі ў парлямэнт. Ягоны сябар Чарлз, прыняўшы гэтую навіну надта блізка да сэрца і пасыіяшаўшыся прынесьці свае спачуваньні, пабачыў, што катастрофа зусім не закранула Джона, і вырашыў, што той яшчэ не ўсьвядоміў усяе сур’ёзнасьці ўдару.

Насамрэч у той дзень Джон езьдзіў у Барнз Коман і там пад хмызком жаўтазелю знайшоў дзівосны кавалак жалеза. Амаль той самай формы, што і шкельца, важкі, круглы, але гэткі ільдзяны, цяжкі, гэткі чорны, мэталічна-бліскучы, што, несумненна, ён быў чужынцам на зямлі, зіусткам месяцовага попелу ці кропляю нейкай памерлай зоркі. Ён адцягваў кішэнь. Пад ягоным цяжарам прагіналася камінная дошка. Ен выпраменьваў сьцюжу. I ўсё ж гэты мэтэарыт апынуўся побач са шкельцам і парцалянавай зоркай.

Малады чалавек пераводзіў позірк з аднога на другое, і ім авалодвала непераадольнае жаданьне займець рэчы, якія б нават пераўзыходзілі гэтыя. Ён усё болып рашуча аддаваўся росшукам. Калі б не алантанасьць сваёй задумай і не перакананьне, што раней ці пазьней якая-небудзь новая гара сьмецьця прынясе яму ўзнагароду, шматлікія расчараваньні, якія ён перажыў, ужо ня кажучы пра стому і ўсеагульныя кпіны, даўно прымусілі б яго кінуць свой занятак. 3 торбай і доўгай палкай, да якой прыстасоўваўся крук, ён абшукаў усё на сьвеце: рыўся ў зарасьцях хмызьняку, абшнарыў усе завулкі і шчыліны каля сьценаў, дзе, ён ведаў, можна было натрапіць на самыя розныя выкінутыя рэчы. Планка яго патрабаваньняў уздымалася ўсё вышэй, густ рабіўся ўсё стражэйшы, і таму расчараваньні множыліся. Але заўсёды заставаўся слабы водбліск надзеі, і які-небудзь дзіўнай формы

асклепак шкла ці парцаляны вабіў яго далей. Мінаў дзень за днём. Маладосьць скончылася. Кар’ера Джона палітычная кар’ера засталася ў мінулым. Да яго перасталі завітваць людзі. Ен зрабіўся маўчальнікам, і таму дарэмна было б запрашаць яго на абед. Ен ніколі ні з кім не размаўляў пра свае высокія задумы: ніхто яго не зразумее адразу відаць з таго, як яны трымаюцца.

Джон адкінуўся на сьпінку крэсла і глядзеў, як Чарлз разоў дзесяць браў у руку каменьчыкі і апускаў іх на камінную дошку, як бы падмацоўваючы свае словы пра тое, чым займаецца ўрад. Чарлз нават не заўважаў іх існаваньня.

Які ва ўсім гэтым сэнс, Джон? нечакана спытаў той, павярнуўшыся і гледзячы яму ў твар. Чаму ты так раптоўна здаўся?

Я ня здаўся, адказаў Джон.

Але ў цябе няма ані найменшага шанцу, рэзка вымавіў Чарлз.

Тут я з табой нязгодны, упэўнена запярэчыў Джон.

Чарлз глядзеў на яго і яму рабілася непамысна. У галаве праносіліся самыя нечаканыя падазрэньні. Яго апанавала дзіўнае адчуваньне, што яны гавораць пра розныя рэчы. Ён азірнуўся, каб знайсьці хоць якую палёгку ад гэтага жудасна гнятлівага пачуцьця, але неахайнасьць пакою прыгнечвала яшчэ больш. Што гэта за палка ды старая торба на сьцяне? I гэтае каменьне? Ен зноў перавёў вочы на Джона, і было нешта настолькі зацятае, настолькі адслоненае ў ягоным твары, што Чарлзу стала трывожна. Ён выдатна ведаў: пра тое, каб Джон зьявіўся на трыбуне, няма чаго і думаць.

Прыгожанькія каменьчыкі, вымавіў ён як мага весялей і, сказаўшы, што ў яго сустрэча, сышоў ад Джона. Назаўжды.

СПАДАК

«Для Сэсі Мілер». Узяўшы ў рукі жамчужную брошку, што ляжала сярод мноства іншых упрыгожаньняў на століку ў жончынай гасьцёўні, Гілбэрт Клэндан прачытаў надпіс: «Для Сэсі Мілер, зь любоўю».

He забыцца нават на Сэсі Мілер, сваю сакратарку, у гэтым уся Анджэла. Аднак дзіўна, яшчэ раз падумаў Гілбэрт, што яна пакінула ўсё ў гэткім узорным парадку: усім сваім сябрам па нейкім маленькім падарунку. Анджэла нібыта прадчувала сьмерць. Але, сыходзячы з дому нараніцы шэсьць тыдняў таму, яна была ў добрым здароўі. Неасьцярожны крок з ходніка на Пікадылі і яна загінула пад коламі машыны.

Гілбэрт чакаў Сэсі Мілер. Пасьля таго, як яна столькі гадоў пражыла разам зь імі, ён адчуваў сябе абавязаным перадаць ёй гэты маленькі знак увагі. Ён папрасіў яе прыйсьці. «Аднак дзіўна, што Анджэла пакінула ўсё ў гэткім узорным парадку», ён сядзеў і чакаў, а думкі вярталіся да аднаго й таго ж. Кожнаму сябру — невялічкі дарунак на знак сваёй любові. Кожны пярсьцёнак, кожны ланцужок, кожная кітайская скарбоначка яна так любіла ўсялякія скарбоначкі! кожная рэч падпісаная. I кожная рэч нешта яму нагадвала. Гэта ён ёй падараваў, а гэта эмалевы дэльфін з рубінавымі вачыма аднойчы трапілася ёй пад ногі ў нейкім вэнэцыянскім завулку. Ён згадаў, як Анджэла ўсклікнула ад захапленьня. Яму, вядома, яна не пакінула нічога асаблівага, калі не лічыць дзёньніка. На пісьмовым стале ў яго за плячыма стаяла пятнаццаць невялікіх кніжак у зялёных скураных пераплётах.

Яна вяла дзёньнік з таго самага часу, як яны пабраліся шлюбам. Празь яе запісы ў іх узьнікалі некаторыя ня тое каб сваркі, хутчэй непаразуменьні (увогуле вельмі рэдкія). Як толькі ён заходзіў, калі Анджэла штосьці занатоўвала, яна заўжды загортвала і прыкрывала далоньню кніжку. «Не-не-не, казала яна. Можа, пасьля маёй сьмерці». I вось дзёньнік дастаўся яму ў спадак. Гэта адзінае, чым яна не дзялілася зь ім пры жыцьці. Але ён ні на хвіліну не сумняваўся, што яна яго перажыве. Калі б толькі Анджэла на імгненьне затрымалася, зразумела, што адбываецца... Яна б засталася жыць. Але яна зрабіла крок акурат на маставую так казаў на допыце кіроўца. У яго не было ніякай магчымасьці затармазіць... Тут галасы ў холе перарвалі думкі Гілбэрта.

-   Міс Мілер, сэр, сказала пакаёўка.

Сэсі Мілер зайшла ў гасьцёўню. Ен ніколі ў жыцьці ня бачыў яе адну, а тым болей у сьлязах. Яе зусім прыгаломшыла горам, і ня дзіва: Анджэла была ёй больш чым працадаўцай, яна была ёй сябрам. Гілбэрт прапанаваў ёй сесьці і падсунуў крэсла, а сам падумаў, што як зь ягонага гледзііпча, яна амаль нічым не адрозьніваецца ад усіх сабе падобных. Іх тысячы, гэтых Сэсі Мілер, ледзь прыкметных кабецін з чорнымі кейсамі ў руках. Але Анджэла, зь ейным незвычайным дарам суперажываньня, адкрыла ў Сэсі Мілер плойму выдатных якасьцяў: самая разважлівасьць, яна спакойная, ва ўсім вартая даверу, ёй усё можна распавесьці, і г. д., і да т. п.

Сэсі Мілер не адразу здолела загаварыць. Седзячы на крэсьле, насоўкай змахвала з вачэй сьлёзы. Нарэшце зрабіла над сабой намаганьне.

-   Даруйце, містэр Клэндан, сказала яна.

Ён нешта прабуркатаў у адказ. Вядома, ён разумее, гэта цалкам натуральна, ён здагадваеода, якое вялікае месца займала ў ейным жыцьці ягоная жонка.

-  Мне было тут так добра, прамовіла яна, азіраючыся навокал. Погляд яе запыніўся на пісьмовым стале ў яго за

плячыма. За ім яны разам з Анджэлай працавалі, бо тая выконвала ўсе абавязкі, што выпадаюць на долю жонкі буйнога палітыка. Яна аказвала яму сапраўды неацэнную дапамогу. Ён часта бачыў, як яны з Сэсі сядзелі за гэтым сталом: Сэсі за друкаркай, Анджэла дыктуе ёй лісты. Без сумневу, міс Мілер думала пра тое ж самае. Зараз яму застаецца толькі перадаць ёй брошку. Даволі недарэчны падарунак. Можа, лепей было б пакінуць ёй грошы альбо нават друкарку? Але вось яна, гэтая брошка: «Для Сэсі Мілер, зь любоўю». I, узяўшы ўпрыгожаньне ў рукі, Гілбэрт зьвярнуўся да яе зь невялікай папярэдне падрыхтаванай прамовай. Ён ведае: яна будзе цаніць гэты дарунак. Яго жонка часта яе насіла... Прыняўшы брошку, міс Мілер адказала нібы таксама падрыхтаванай прамовай: для яе гэта заўсёды будзе бясцэнны скарб... Напэўна, падумаў ён, у яе ёсьць іншыя строі, на якіх жамчужная брошка ня прыйдзецца гэтак не да месца. На міс Мілер быў лёгкі чорны гарнітур Гілбэрт спачатку прыняў яго за сакратарскую ўніформу, але потым згадаў: ах так, яна ж таксама ў жалобе! I яе напаткала гора: за тыдзень-два да сьмерці Анджэлы ў яе загінуў брат, якога яна вельмі любіла. У аварьгі? Ён ня памятаў. Памятаў толькі, што сказала яму пра здарэньне Анджэла. Анджэла, зь яе незвычайным дарам суперажываньня, вельмі бедавала.

Між тым Сэсі Мілер паднялася, стала нацягваць пальчаткі. Відавочна, яна разумела: нельга злоўжываць ветлівасьцю містэра Клэндана. Але ён усьведамляў: трэба яшчэ запытацца пра яе далейшыя пляны. Што яна зьбіраецца рабіць? Ці ня можа ён нечым ёй дапамагчы?

Яна неадрыўна глядзела на стол, дзе нядаўна сядзела за друкаркай і дзе цяпер ляжаў дзёньнік. Задумаўшыся пра Анджэлу, яна не адразу адказала на яго прапанову. На якую хвілю яму падалося, быццам яна прапусьціла ягоныя словы. Ён паўтарыў:

-   Што вы зьбіраецеся рабіць, міс Мілер?

Рабіць? Калі ласка, не турбуйцеся пра мяне, містэр Клэндан, адказала яна.

Ён зразумеў яе так, што яна ня мае патрэбы ў грашовай дапамозе. Было б лепей, падумаў ён, выказаць падобную прапанову ў лісьце. Зараз яму толькі заставалася сказаць, паціскаючы ёй руку на разьвітаньне: «Памятайце, міс Мілер, калі я чым-небудзь магу вам дапамагчы, я заўсёды з радасьцю...» I ён адчыніў дзьверы. На парозе яна спынілася на імгненьне, быццам уражаная нечаканай думкай.

Містэр Клэндан, сказала яна, упершыню гледзячы проста на яго, і ён упершыню зьвярнуў увагу на яе вочы, поўныя спачуваньня, але і запытлівыя. Калі я нечым змагу вам калі-небудзь дапамагчы, ведайце, у памяць пра вашую жонку я заўсёды з радасьцю-.-

I яна сышла. Гілбэрт не чакаў ад яе падобных словаў. I гэты погляд... Здаецца, яна ведала (ці спадзявалася), што ён адчуе ў ёй патрэбу. Ён сеў назад на сваё крэсла, і ў галаву яму прыйшла дзіўная, амаль неверагодная ідэя. Няўжо ўсе гэтыя гады, калі ён ледзь яе заўважаў, Сэсі Мілер, як пішуць раманісты, «палала да яго жарсьцю»? Праходзячы каля люстэрка, ён кінуў вокам на свой адбітак. Яму было за пяцьдзясят, але ён ня мог не прызнаць, што па-ранейшаму выглядае выдатна, калі шкло ня маніць.

«Бедная Сэсі Мілер!» паўжартам сказаў ён. Як добра было б пасьмяяцца разам з жонкай! I неяк сам сабою ён пацягнуўся па яе дзёньнік. Раскрыўшы, на першай жа старонцы, што яму трапілася, прачытаў: «Як цудоўна выглядаў Гілбэрт!..» Анджэла нібыта адказвала на ягонае пытаньне: «Так, вядома, ты вельмі прывабны мужчына. Безумоўна, і Сэсі Мілер гэта адчула». Клэндан чытаў далей: «Я так ганаруся сваім мужам!» А ён заўжды ганарыўся сваёй жонкай. Як часта, калі яны вячэралі ў рэстаране, ён глядзеў на яе і думаў: «Ёй няма тут роўных». Гілбэрт чытаў далей. У першы год іх супольнага жыцьця ён балятаваўся ў парлямэнт. Была паездка па ягонай

акрузе: «Калі Гілбэрт сеў, выбухнуў шквал аплядысмэнтаў. Усе прысутныя падняліся са сваіх месцаў і засьпявалі: «Ен такі выдатны хлопец!» Я не магла стрымаць сьлёз». Так, Гілбэрт таксама памятаў. Яна сядзела на ўзвышэньні поруч зь ім. Ён і цяпер бачыць, як яна глядзела на яго, як у яе затуманіліся вочы. Што было потым? Ён перагарнуў некалькі старонак. Паездка ў Вэнэцыю. Яму згадаўся той шчасьлівы адпачынак пасьля перамогі на выбарах. «Мы елі лёды ў Флярыяна». Ён усьміхнуўся: якое дзіця! Яна так любіла лёды... «Гілбэрт так цікава выклаў мне ўсю гісторыю Вэнэцыі. Ён казаў, што дожы...» яна ўсё занатавала сваім ахайным школьным почыркам. Апроч усяго іншага, падарожжы з Анджэлай прыносілі Клэндану сапраўдную асалоду яшчэ і таму, што яна прагнула пра ўсё даведацца. «Ах, я такая недасьведчаная!» зазвычай казала яна, як быццам ня ў гэтым быў адзін з сакрэтаў яе абаяньня. А потым ён адкрыў наступную кніжку яны вярнуліся ў Лёндан. «Мне так хацелася зрабіць добрае ўражаньне. Я надзела вясельную сукенку», ён бачыў, як яна сядзіць побач з сэрам Эдвардам і робіць усё, каб заваяваць прыязнасьць гэтай старой пачвары ягонага шэфа. Ён хутка чытаў, аднаўляючы паводле яе ўрыўкавых накідаў адную карціну за другой: «Вячэралі ў Палаце абшчынаў... Вечар у Лаўгроўваў. Ці ўсьведамляю я, якая адказнасьць кладзецца на мяне як на жонку Гілбэрта, спыталася лэдзі Л.». Далей ён узяў са стала наступную кніжку праходзіў год за годам, і Гілбэрт усё болып і больш заглыбляўся ў прапу, а яна ўсё болып і больш заставалася адна... Аказваецца, яна вельмі перажывала, што ў іх не было дзяцей: «Як бы мне хацелася, каб у Гілбэрта нарадзіўся сын!» Як ні дзіўна, сам ён ніколі асабліва пра гэта не шкадаваў. Жыцьцё і так вельмі насычанае, вельмі поўнае. У той год ён атрымаў нязначную пасаду ва ўрадзе. Нязначную, але яна напісала: «Ніколечкі не сумняюся: ён стане прэм’ер-міністрам!» Што ж, пры іншым раскладзе чаму б і не? Клэндан адарваўся ад чытаньня, каб паразважаць,

што магло б быць. Палітыка гэта іульня, думаў ён. Але ягоная партыя яшчэ ня скончылася. Яму толькі пяцьдзясят. Ён імкліва прабягаў вачыма старонку за старонкай іх запаўнялі маленькія радасныя штодзённыя дробязі, зь якіх складалася ўсё ейнае жыцьцё.

Клэндан узяў яшчэ адную кніжку, разгарнуў, стаў чытаць, дзе натрапіў: «Якая я баязьліўка! Ізноў упусьціла шанец... Але як я магу быць такой эгаісткай, каб турбаваць яго сваімі праблемамі, калі ў яго столькі клопатаў! А мы цяпер рэдка застаемся ўвечары ўдвох...» Што яна мела на ўвазе? Ага, вось і тлумачэньне сваю працу ў Іст-Эндзе: «Я сабралася з духам і ўрэшце пагаварыла з Гілбэртам. Ён быў вельмі добры і мілы, ніколечкі не пярэчыў». Клэндан прыгадаў тую размову. Яна казала, што адчувае сябе зусім нікому не патрэбнай, ёй здаецца, што яна жыве марна. А ёй бы хацелася чымсьці займацца. Яна хоча ён згадаў, як міла яна пачырванела пры гэтых словах, седзячы на гэтым самым крэсьле, неяк дапамагаць іншым. Ён трохі пакпіў зь яе: маўляў, хіба табе мала дому і мужа? Але, калі занятак будзе табе ў радасьць, я, вядома, не пярэчу. Што ты маеш на ўвазе: нейкі пэўны раён, дабрачынны камітэт? Толькі паабяцай, што ня будзеш даводзіць сябе да зьнямогі. I вось кожную сераду, здаецца, яна стала хадзіць у Ўайтчэпл. Ён згадаў, што ня мог глядзець, як яна туды апраналася. Але, мабыць, Анджэла вельмі сур’ёзна ставілася да сваіх абавязкаў. «Сустрэлася зь місіс Джонз... У яе дзесяць дзяцей... Муж пасьля аварыі застаўся без рукі... Зрабілаўсё, што магла, каб знайсьці Лілі працу...» увесь дзёньнік поўніўся падобнымі нататкамі.

Гілбэрт гартаў далей. Ягонае імя сустракалася ўсё радзей. Яму было ўжо ня так цікава. Некаторыя запісы зусім нічога яму не казалі. Вось, напрыклад: «Горача спрачалася пра сацыялізм з Б. М.». Што за Б. М.? Ён ня ведаў нікога з гэткімі ініцыяламі. Мабыць, якая-небудзь жанчына зь якога-небудзь камітэту. «Б. М. бязьлітасна нападаў на вяршкі грамадзтва...

Пасьля пасяджэньня вярталася з Б. М., спрабавала яго пераканаць, што ён памыляецца... Але ў яго вельмі вузкі сьветагляд». Значыць, Б. М. мужчына, вядома, адзін з гэтых «інтэлектуалаў» так яны, здаецца, сябе называюць вечна разьюшаных, але, як слушна заўважыла Анджэла, зь вельмі вузкім сьветаглядам. Гм, аказваецца, яна запрашала яго ў госьці: «На вячэру прыходзіў Б. М. Ён паціснуў руку Міні!» Гэты клічнік надаў думкам Клэндана іншы кірунак. Пэўна, Б. М. ня звыклы да пакаёвак. Паціснуць руку Міні! Трэба меркаваць, ён з тых ціхмяных працаўнікоў, што выказваюць свае погляды ў дамскіх гасьцёўнях. Гілбэрт ведаў гэты від і не адчуваў ніякай прыязнасьці да гэтай асобіны, кім бы там ні быў Б. М. Вось ізноў пра яго: «Хадзіла ў Таўэр разам з Б. М. Ен кажа, што рэвалюцыя непазьбежная... Што мы жывём у Раі для дурняў». Так, што яшчэ можа сказаць Б. М.? Гілбэрт літаральна чуў ягоны голас. Ён ужо дакладна ўяўляў сабе Б. М.: каржакаваты, прысадзісты, зь няроўнай бародкай, пры чырвоным галыптуку, у твідавым гарнітуры (усе яны носяць твідавыя гарнітуры), за ўсё жыцьцё ніводнага дня пасапраўднаму не працаваў. Трэба спадзявацца, у Анджэлы хапіла розуму ўбачыць яго наскрозь? Ён чытаў далей: «Б. М. казаў вельмі непрыемныя рэчы пра...» Імя старанна сьцёртае. «Я сказала, што не жадаю болып слухаць абразы на адрас...» ізноў сьцёрта. Можа, тут было яго ўласнае імя? Ці не таму Анджэла хуценька прыкрыла далоньню кніжку, калі ён увайшоў? Ад гэтай думкі ён адчуў яшчэ болыпую няпрыязь да Б. М. У таго хапала нахабства абмяркоўваць яго ў ягоным уласным доме! Чаму Анджэла нічога яму не сказала? Гэта зусім ня ў ейным характары нешта хаваць: яна была самая шчырасьць. Ён гартаў старонкі, вышукваючы ўсё, што датычылася Б. М.: «Б. М. распавёў мне пра сваё дзяцінства. Яго маці працавала падзёньніцай... Як толькі падумаю уся гэтая раскоша робіцца нявыноснай. Тры гінэі за адзін капялюш!» Калі б толькі яна падзялілася зь ім, а не забівала сваю

бедную галоўку праблемамі, заскладанымі для яе разуменьня! Ен даваў ёй кнігі. Карл Маркс, «Будучая рэвалюцыя». Паўсюдна паўтараюцца ініцыялы Б. М., Б. М., Б. М. Чаму яна ніколі не называла яго поўнае імя? Тут адчувалася нейкая блізкасьць, нават інтымнасьць гэта зусім не падобна да Анджэлы. Ці называла яна яго ў твар «Б. М.»? Гілбэрт чытаў далей: «Пасьля вячэры нечакана прыйшоў Б. М. На шчасьце, я была адна». Гэта здарылася ўсяго год таму. «На шчасьце, чаму на шчасьце? я была адна». А ён, дзе ён быў у той вечар? Паглядзеў у штодзёньніку на прыёме ў Мэнпіан-Хаўс. A Б. М. і Анджэла правялі вечар сам-насам! Клэндан паспрабаваў згадаць. Ці чакала яна яго, калі ён вярнуўся? Ці выглядаў пакой як заўсёды? Ці стаялі на стале келіхі? Ці блізка ссунутыя крэслы? Ен нічога ня памятаў зусім нічога, апроч сваёй прамовы на прыёме ў Мэншан-Хаўс. Сытуацыя рабілася ўсё болып і больш невытлумачальнай: ягоная жонка самнасам прымала незнаёмага мужчыну. Можа, у наступнай кніжцы ўсё стане на свае месцы? Ен пасьпешліва пацягнуўся па апошнюю кніжку яна засталася недапісанай па яе сьмерці. На самай першай старонцы ізноў гэты пракляты Б. М.! «Вячэрала сам-насам з Б. М... Ен вельмі расхваляваўся. Сказаў, што нам час расставіць усе кропкі над «і». Я спрабавала прымусіць яго выслухаць мяне. Але ён ня слухаў. Ен пагражаў, што калі я не...» далей не расчытаць ні слова. На ўсёй старонцы зьверху данізу напісана: «Эгіпет, Эгіпет, Эгіпет...» Словаў не відаць, але не зразумець немагчыма: мярзотнік прапаноўваў ёй стаць ягонай каханкай! Тут, у гэтым пакоі! Кроў кінулася ў твар Клэндану. Ен ліхаманкава гартаў старонкі. Што яна адказала? Далей ініцыялаў не было проста «ён»: «Ён прыходзіў ізноў. Я сказала, што не магу нічога вырапіыць... Маліла яго пакінуць мяне». Ен навязваўся ёй у гэтым самым доме! Чаму яна нічога не распавяла? Няўжо яна магла хоць хвіліну вагацца? Далей: «Я напісала яму ліст». Некалькі старонак прапуіпчана. I потым: «Адказу няма». Зноў

пустыя старонкі. «Ён зрабіў, што хацеў». Далей, што далей? Ён гартаў старонку за старонкай. На іх не было ні слова. Але вось запіс, акурат за дзень да сьмерці: «Ці хопіць у мяне мужнасьці пайсьці за ім?» Усё.

Кніжка высьлізнула на падлогу. Гілбэрт Клэндан бачыў, як Анджэла стаіць на краі ходніка на Пікадылі. Пільны позірк, рукі сьціснутыя ў кулакі. Вось і машьша...

Ен ня мог болып трываць. Ён мусіў ведаць праўду. Вялікімі крокамі падышоў да тэлефона.

Міс Мілер!

Цішьшя. Нарэшце ён пачуў, як нехта ідзе праз пакой.

Сэсі Мілер слухае.

Хто такі Б. М.? пракрычаў ён на ўсё горла. Чулася ціканьне таннага гадзіньніка ў яе над камінам. Глыбока ўздыхнуўшы, яна вымавіла:

Мой брат.

Яе брат! Брат, які скончыў самаіубствам.

Я магу, данёсься голас Сэсі Мілер, нешта вам растлумачыць?

Нічога! пракрычаў ён. Нічога!

Ён атрымаў свой спадак. Анджэла распавяла яму ўсё. Яна стуігіла з ходніка, каб злучыцца са сваім каханкам. Яна ступіла з ходніка, каб выбавіцца ад яго.

СТРУННЫ КВАРТЭТ

Ну, вось мы й прыйшлі, і калі агледзецца, то відаць, што ў гэтай залі пакінулі свой сьлед, працягнуўшы нітачку з канца ў канец праз увесь Лёндан, мэтро, конкі, омнібусы, прыватныя экіпажы ў немалой колькасьці і нават, здаецца, шырокія крытыя ляндо. Аднак мяне ахопліваюць сумневы...

Калі сапраўды, як кажуць, іут побач Рыджэнт Стрыт, і мір падпісаны, і для гэтай пары даволі цёпла, і нават па гэткім кошце немагчыма знайсьці кватэру, і грып найболып небясьпечны ўскладненьнямі, калі я раптам згадваю, што забылася напісаць пра цечу ў кладоўцы і пакінула ў цягніку пальчатку, калі крэўная повязь патрабуе, каб я нахілілася і прыязна паціснула не без ваганьняў, бадай, працягнутую руку:

-   Сем гадоў ня бачыліся!

-   Апошні раз у Вэнэцыі.

-   Дзе вы цяпер жывеце?

-   Лепш за ўсё надвячоркам, але, калі я не зашмат прашу...

Калі мозг наскрозь працяты падобнымі кароткімі стрэламі, і не пасьпеюць выпусьціць адную, як зноў нацягваюць цеціву (так патрабуе грамадзтва), калі ад усяго гэтага робіцца сьпякотна, а ў дадатак запалілі сьвятло, калі гэтак часта за сказаным словам застаецца патрэба перарабляць і зьмяняць, даючы да таго ж волю шкадаваньню, асалодзе, фанабэрыі, летуценьням, то бок калі ўсё гэта рэчаісныя факты, гэта ды

яшчэ капелюшы, футровыя баа, фракі джэнтльмэнаў, жамчужныя шпількі, што вытыркаюцца з гальштукаў, дык няўжо яшчэ ёсьць надзея?..

На што? 3 кожнай хвілінай усё цяжэй патлумачыць, чаму, нягледзячы ні на што, я сяджу тут, верачы ў што не маіу ні выказаць, ні нават згадаць, калі яно здарылася апошні раз.

-   Вы бачылі працэсію?

-   Кароль трымаўся халодна.

-   Не-не. Але ў чым рэч?

-   Яна прыдбала дом у Малмзбэры.

-   Пашчасьціла!

Я, наадварот, ніколечкі не сумняюся, што на ёй, хто б яна ні была, праклён, бо ўсё жыцьцё зводзіцца да стрэхаў, апранахаў і марскіх птахаў ці, прынамсі, так здаецца сотні людзей, што сядзяць тут у дарагіх уборах, у чатырох сьценах, у футрах і футаралах абыякавасьці ім ужо ўсё прыелася. I мне таксама няма чым ганарыцца, бо і я нерухома сяджу на залочаным крэсьле, адно вярэджу памяць, спрабуючы адкапаць даўно зьніклае ў невараці, зрэшты, як і ўсе, бо нешта мне падказвае, калі я толькі не памыляюся: усе мы імкнемся штосьці згадаць, штосьці ўпотай шукаем. Дзеля чаго мітусіцца? Дзеля чаго гэтак хвалявацца пра строі ці добра сядзяць? і пра пальчаткі расшпіліць ці зашпіліць? Бачыце, на фоне цёмнага палатна немалады ўжо твар, імгненьне таму радасны й расчырванелы, а цяпер пахмуры і сумны, нібыта зацягнуты хмарай. Што гэта: у вітальні настройваецца другая скрыпка? Вось і яны: у асьляпляльным сьвятле чатьгры постаці ў чорным з інструмэнтамі ў руках займаюць свае месцы тварам да белых прастакутнікаў, дакранаюцца смыкамі да пульта, уздымаюць іх сынхронным рухам, зьлёгку заміраюць, і, гледзячы на музыку насупраць, першая скрьшка задае тэмп: раз, два, тры...

Вясна, квецень, буяньне, шал! Ігруша на горнай вяршыні. Узьлятаюць струмені фантанаў, разьбіваюцца кроплі. А Рона,

хуткаплынная ды глыбокая, імчыць пад пралётамі моста, падхоплівае лісьце, што зьвісае над вадою, грае ценямі на сыгінках бліскучых срэбных рыбак, нясе іх імклівым патокам і зацягвае ў вір, дзе скачуць, плёскаюцца, шкрабуцца вострымі плаўнікамі цяжка! плоймы да іх падобных, і гэтак віруе-бруіцца плынь, што жоўты жвір круціцца і круціцца ў адвечным руху, крутпттпя і круціцца, нарэшце вырвецца каменьчык, памкне ўглыб, а тое й узьляціць у паветра па адмысловай сьпіралі, завітай, як тонкія габлюшкі з-пад рубанка, вышэй, вышэй... Якое хараство ў дабрыні ды ласцы тых, хто, лёгка сіупаючы, з усьмешкаю ідзе па сьвеце! А таксама вясёлых старых гандлярак рыбай, што на кукішках уладкаваліся пад мостам, колькі непрыстойнасьці ў гэтых старых жанках, як яны заліваюцца рогатам, заходзяцца весялосьцю, ідуць-хістаюцца з боку ў бок, ха-ха-ха!

Раньні Моцарт, вядома.

Але ад гэтай ягонай мэлёдыі, як і ад кожнай іншай, cap­ita ахоплівае роспач, то бок, я хацела сказаць, надзея.

Што я хачу сказаць? Музыка горш не бывае! Я хачу танчыць, сьмяяцца, есьці прысмакі жоўтыя, ружовыя, піць віно тонкае, даўкае. Альбо непрыстойную гісторыю о, як я буду яе смакаваць! Чым болып старэем, тым больш любім брыдоцьце. Ха-ха! Я сьмяюся. 3 чаго? Вы нічога не казалі, і той стары пан насупраць таксама... Але ўявіце... уявіце... Ш-ш-ш...

Тужлівая рака нясе нас далей. Калі скрозь журботныя ніцыя вербы праглядае месяц, я бачу твой твар, чую твой голас і птушку ў вербалозе. Што ты шапочаш? Скруха і шчасьце... Скруха і іпчасьце... Спляліся, як трысьнёг у месяцовым сьвятле. Спляліся не разблытаць, зьвіліся, злучаныя болем, засланыя смуткам... Раптам удар!

Човен тоне. Постаці ўздымаюода, узносяцца, танчэюць, як былінкі, і цягнуцца да прыцемкавага прывіду сьмерці. Агорнутаму полымем, яму з падвоенай жарсьцю адгукаецца маё сэрца. Мне, мне ён пяе, агаляе мой боль, абмывае спага-

дай, залівае любоўю сьвет, дзе няма месца сонцу, не, не сунімае сваёй пяшчоты, а спрытна, далікатна тчэ-сплятае, покуль у гэтым узоры, у гэтым паяднаньні не зьнітуюцца калісь расшчэпленыя, каб лунаць, заліваода сьлязьмі, патанаць у нерушы, скрусе і шчасьці.

Дык нашто смуткаваць? Чаго яшчэ прасіць? Паслухай, усё ўжо вырашана, і мы прылеглі спачыць пад покрывам зь пялёсткаў ружы, а яны ўсё падаюць, падаюць долу... Але чамусьці спыняюцца. Адзін пялёстак ляціць зь незямной вышыні, як парашуцік зь нябачнага паветранага шара, круціцца, трапеча, пагойдваецца... Яму не спусьціцца да нас.

Не-не, я нічога не заўважыла. Музыка горш не бывае, адныя пустыя мроі. Кажаце, другая скрыпка запозьнілася?

Вунь старая пані Манро, намацвае шлях па склізкай падлозе. Сьлепне з кожным годам, нябога.

Старасьць з пустымі вачніцамі, сьфінкс зь сівой галавою... Вось яна стаіць на ходніку, сувора робіць знак чырвонаму омнібусу.

Як пудоўна! Як выдатна граюць! Як!.. як!.. як!..

Язык што памяло. Самая прастадушнасьць. Пер’е на суседнім капелюшы яркае і вабнае, як дзіцячая бразготка. Праз іпчыліну ў фіранках смарагдам бліснуў ліст плятана. Як дзівосна!

Як!.. Як!.. Як!..

Ш-ш-ш...

Вось каханкі на траве.

— Калі мадам ласкава прыме руку маю...

О сэр, я аддала б вам сваё сэрца. I болып за тое, там, у бяседнай залі, пакінулі мы свае целы. А на зямлі тут цені нашых душаў.

Гэта абдоймы нашых душаў...

Згодна гайдаюць галінамі лімоны. Лебедзь адплывае ад берагу, яе мройна падхоплівае плынь.

Але трэба вяртацца. Ен ішоў за мной праз увесь калідор, а як толькі мы збочылі, наступіў на карункі спадніцы. Я

ўсклікнула і спынілася яе падабраць што мне яіпчэ заставалася? Тады ён выхапіў шпагу і стаў рабіць выпады, быццам працінаў кагосьці наскрозь, і залямантаваў: «Вар’ят! Вар’ят!» Я закрычала, і тут у аксамітнай шапачцы й абшытых футрам туфліках зьявіўся прынц ён занатоўваў нешта ля вакна спачывальні ў вялікім фаліянце, схапіў са сьцяны рапіру (падарунак караля Гішпаніі), і тады я кінулася прэч, захінуўшыся ў плашч, каб схаваць парваную спаднілу, каб схаваць... Але што гэта? Рогі?

Мужчына хутка адказвае даме, а яна ўзьлятае па гукарадзе, і дасьціпныя камплімэнты вырашаюцца ў стогн жарсьці, словаў не разрозьніць, але сэнсу не зразумець немагчыма: каханьне, сьмех, уцёкі, пагоня, зьзяньне нябёсаў усё цячэ-пераліваеода ў шчасьлівым віраваньні пяшчотных мілошчаў... покуль не заіучаць рогі, спачатку далёка-далёка, а потым усё бліжэй і бліжэй нібыта сэнэшалі вітаюць сонца ці ўгневана абвяшчаюць пра ўцёкі каханкаў. Зялёны сад, затока ў месяцовым сьвятле, лімоны, каханкі і рыбкі усё распускаецца ў апалавым небе, і калі да рагоў далучацца трубы, увесь небасхіл закрыюць белыя пралёты арак, трывала абапертыя на мармуровыя калёны... Тупат і грукат. Ляск і бразганьне. Цьвёрдае апірышча. Моцныя падмуркі. Марш мірыядаў. Хаос і паніка ахопліваюць зямлю. Але ў горадзе, да якога мы крочым, няма ні каменьня, ні мармуру, ён стаіць не здрыганецца; і ніводнага твару, ніводнага сьцяга, каб прывітаць нас. Адкінь надзею, і хай зьвяне ў пустэльні маё шчасьце. Просты рух наперад. Голыя калёны нікому ня зычаць дабра. Бязьлітасна зьзяюць і не адкідаюць ценю. I тады я кідаюся назад, я больш не магу, я жадаю толькі аднаго сысьці, знайсьці вуліцу, дакрануцца да будынкаў, павітацца з гандляркай яблыкамі, сказаць пакаёўцы, якая адчыніць дзьверы: «Ноч сёньня зорная».

Дабранач, бывайце. Вам у той бок?

На жаль. Мне туды.

Дэвід Гэрбэрт Лорэнс

ЧАРОУНАЯ ДАМА

Пры няяркім сьвятле сямідзесяцідвухгадовай Палін Атэнбара можна было даць трыццаць. Жанчына сапраўды цудоўна захавалася, і быў у ёй нейкі неперадавальны chic. Вядома, вельмі істотна мець выдатны целасклад, а Палін сталася б проста ідэальным шкілетам, з ідэальнай формай чэрапа, як у этрускай жанчыны. У выгіне костак, у чароўнай ашчэранай усьмепіцы адчувалася б жаноцкая вабнасьць.

Правільнай авальнай формы крыху выцягнуты твар, як у місіс Атэнбара, захоўваецца найлепш. На ім не было ані лішку, таму з гадамі не адвісала скура. Зьлёгку выступаў толькі тонкі нос з гарбінкай. На роўнядзі твару трошкі вылучаліся вялікія шэрыя вочы. Толькі яны яе і выдавалі. Цяжкія павекі сіняватага колеру нібыта балелі ад напругі: часам надта складана было прымушаць погляд зьзяць яскравым, гульлівым бляскам. Скура ў куточках вачэй раз-пораз друзнула, праразаліся тонкія зморшчыны, твар рабіўся змарнелы, стомлены. Але нечакана складкі разгладжваліся, і вочы зноў сьвяціліся весялосьцю, як у жанчын на карцінах Леанарда, вось-вось гатовых засьмяяцца.

Адзіным чалавекам, які ведаў пра нябачны дрот, што злучаў волю Палін зь ейным тварам, была Сэсылія, яе пляменьніца. Толькі яна заўважала, як вочы Палін на некалькі гадзінаў рабіліся старымі, стомленымі, зморанымі покуль ня прыйдзе дахаты Робэрт. Тады пстрык! нейкім таямнічым

чынам воля Палін дасылала імпульс твару, вялікія змораныя вочы раптам пачыналі зьзяць, павекі нацягваліся, а ў дзівоснай формы бровах, што дзьвюма тонкімі дугамі праразалі лоб, праступала насьмешлівасьць і вось перад вамі ўжо сапраўды чароўная дама ва ўсім бляску свайго хараства.

Палін усё ж валодала сакрэтам вечнай маладосьці, то бок яна ўмела вяртаць сабе юнацтва, як зьмяя ўмее зьмяняць старую скуру на новую. Але яна ашчаджала сябе. Ёй ставала мудрасьці быць маладой толькі для абраных. Для сына Робэрта, калі той вяртаўся дамоў, для сэра Уілфрыда Найпа, калі той удзень заходзіў папіць гарбаты, для асобных наведнікаў, якія часам завітваюць у нядзелю, калі Робэрт у хаце. Для іх яна заставалася чароўнай дамай, непадуладнай ані ўзросту, ад якога вянуць, ані будзёніпчыне, ад якой ссыхаюцца. Вабная, сардэчная, але і зьлёгку іранічная, як Мона Ліза, якая тое-сёе ды ведала пра жыцьцё. Але Палін ведала болып, таму ёй зусім не было патрэбы чапурыцца, і яна часам залівалася цудоўным іранічным сьмехам вакханкі, не, зусім ня злосным, а заўжды добразычлівым і прыязным як да чалавечых дабрачыннасьцяў, гэтак і да заганаў. Яе гарэзьлівы выгляд падказваў, што апошнім, вядома, прыязнасьці выпадала значна больш.

Толькі з пляменьніцай Сэсыліяй Палін ніколі не давала сабе клопату зьзяць красою. Усё роўна Сэс не вызначаецца назіральнасьцю, болып за тое, яна далёка не прыгажуня, што яшчэ істотней, яна кахае Робэрта, і самае галоўнае ёй трыццаць гадоў і яна знаходзіцца на ўтрыманьні ў цёткі. А, Сэсылія... Было б дзеля каго са скуры вылузвацца.

Сэсылію, высокую маладую кабету з шырокім тварам і смуглявай скурай, цётка і стрыечны брат Робэрт звалі проста Сэс. Гаварыла яна рэдка і зазвычай не знаходзіла словаў, каб выказацца. Яе нябожчык бацька, бедны сьвятар-кангрэгацыяналіст, даводзіўся братам Роналду, мужу цёткі Палін. Роналд і яго брат ужо даўно памерлі, і цягам апошніх пяці гадоў Сэсыліяй апекавалася цётка Палін.

Яны ўсе разам месьціліся ў хоць і малым, але вельмі густоўным доме ў стылі каралевы Ганны, зь невялікім, але надзвычай прывабным садам. Дом стаяў на самоце пасярод даліны за дваццаць пяць міляў ад гораду. Для сямідзесяцідвухгадовай Палін гэта было ідэальнае месца й ідэальнае жыцьцё. Калі над ручаінай, што цякла ў садзе пад алешынамі, палымнела яркае пер’е зімародкаў, штосьці запальвалася і ў сэрцы Палін.

Робэрт, на два гады старэйшы за Сэс, кожны дзень выпраўляўся ў горад, у сваю адвакацкую кантору. У глыбіні душы ён адчуваў глыбокі патаемны сорам, што зарабляе ўсяго сто фунтаў на год. У яго ніяк не атрымлівалася ўзьняцца вышэй за гэтую лічбу, хоць каб апусьціцца ніжэй, не патрабавалася ніякіх высілкаў. Вядома, гэта было неістотна, бо Палін мела грошы. Але ўсё ж яны належалі Палін. Так, яна адорвала шчодрай рукою, аднак ён заўсёды выдатна разумеў, што атрымаў цудоўны, ды незаслужаны падарунак. «Незаслужаныя падарункі нашмат прыемнейшыя», казала Палін.

Робэрт таксама не адрозьніваўся прыгажосьцю й амаль ніколі не размаўляў. Сярэдняга росту, даволі мажны, але не таўсты, калі не зважаць на круглы гладка паголены твар, Робэрт сваёй маўклівай замкнёнасьцю часам нагадваў італьянскага padre. Ад маці ён успадкаваў шэрыя вочы, але не адважныя й упэўненыя, а сарамлівыя і баязьлівыя. Мабыць, толькі Сэс разумела, як яму няўтульна, як ён усячасна пачуваецца не ў сваёй талерцы, не на сваім месцы, як быццам душа памылкова трапіла ня ў тое цела. Ен і не спрабаваў неяк супраціўляцца. Ён папросту хадзіў у сваю кантору чытаць судовыя паперы. Аднак цікавілі яго загадкавыя працэсы дзён даўно прамінулых. Ніхто, апроч маці, ня ведаў, што ён меў незвычайны збор старых мэксыканскіх юрыдычных дакумэнтаў: пратаколы разьбіральніцтваў, скаргі, абвінавачаньні, у якіх дзівосна-жахлівым чынам перапляліся закон царкоўны і сьвецкі Мэксыкі XVII стагодзьдзя. Усё пачалося з таго, што

аднойчы яму трапіўся пратакол суда над двума ангельскімі маракамі, абвінавачанымі ў забойстве ў Мэхіка ў 1620 годзе. Наступнай сталася справа дона Мігеля Эстрады, які ў 1680 годзе спакусіў манашку з кляштару Сэрца Хрыстова ў Аахака.

Палін і Робэрт праводзілі над гэтымі старымі паперамі цудоўныя вечары. Чароўная дама крыху ведала гішпанскую. 3 высокім грэбнем у валасах, у цудоўным цёмным шалі, багата вышываным срэбрам, яна сама нават зьлёгку ўдавала на гішпанку. Седзячы за выдатна зробленым старым цёмнакарычневым столікам, гладкім, як аксаміт, Палін, з завушніцамі-падвескамі, жамчужнымі пацеркамі ў некалькі шэрагаў, у прыгожым шалі і чырванавата-карычневай аксамітнай сукенцы, што пакідала адкрытымі па-ранейшаму прыгожыя рукі, нагадвала ў сьвятле сьвечак чыстакроўную гішпанскую прыгажуню-арыстакратку гадоў трыццаці двух трыццаці трох. Яна ведала, як паставіць сьвечкі, каб быць у найбольш выгодным асьвятленьні. На фоне высокай сьпінкі яе крэсла, абцягнутага старой зялёнай парчой, твар глядзеўся, як зімовая ружа.

Яны заўсёды сядалі за стол утрох і заўсёды выпівалі бутэльку шампанскага: два келіхі Палін, два Сэс, астатняе Робэрт. Чароўная дама зьзяла і прамянілася. Сэс, з каротка пастрыжанымі чорнымі валасамі, у прыгожай сукенцы з адкрытай шыяй і плячыма, якая вельмі ёй пасавала (пашыць дапамагла цётка Палін), пераводзіла карыя вочы зь цёткі на стрыечнага брата у зьняменьні й разгубленасьці і дарэчна выконвала ролю ўражанай публікі. Спэктакль сапраўды ўвесь час яе ўражваў. Яна і слова не магла вымавіць, асьлепленая бляскам Палін, хоць сузірала гэтае «перамяненьне» цэлых пяць гадоў. Аднак пры гэтым усё, што датычылася цёткі і стрыечнага брата, складалася ў яе галаве ў карціну болып дзівосную і пачварную, чым усе дакумэнты Робэрта.

Той заўсёды трымаўся джэнтльмэнам, старасьвецкая выкшталцоная ветлівасьць цалкам хавала ягоную сарамлівасьць

Сэс ведала, што ён болып разгублены, чым сарамлівы. I яму яшчэ горш, чым Сэсыліі: у яе гэта доўжылася толькі пяць гадоў, а ў Робэрта, мусіць, пачалося яшчэ да нараджэньня. Ва ўлоньні чароўнай дамы ён, напэўна, пачуваўся страшэнна разгубленым.

Робэрт зьвяртаў увагу толькі на маці, цягнуўся да яе, як кволая кветка да сонца. Але ў ім заўсёды жыў царкоўнік, які ніколі не забываўся: Сэс таксама тут, яна неяк застаецца лішняй, і гэта нядобра. Калі Робэрт памятаў, што ў пакоі ёсьць і трэці чалавек, то Палін успрымала пляменьніцу Сэсылію хутчэй як адпаведную частку дэкарацыяў, чым як жывую істоту.

Робэрт з маці і Сэс пілі каву ў цёплай гасьцёўні, дзе стаяла пудоўная мэбля толькі антыкварыят. (Місіс Атэнбара зрабіла капітал на гандлі карцінамі, антыкварнай мэбляй і цікавосткамі з экзатычных краінаў.) Гадзіны да восьмай ці да паловы на дзявятую яны вялі нязмушаную іутарку і адчувалі сябе нават па-сямейнаму ўтульна і прыемна. 3 мноства вытанчаных, элегантных рэчаў Палін стварыла надзвычай ветлае хатняе ўбраньне. Размаўлялі проста і амаль заўсёды дасьціпна. Палін зьяўляла сваё існае «я», яна праменілася нязлоснай насьмешлівасьцю і дзіўнай іранічнай весялосьцю.

Потым наставала невялікая паўза, Сэс падымалася з крэсла, разьвітвалася і сама прыбірала спод з кавай, каб пакаёўка не замінала Палін з Робэртам.

I тады... Тады маці з сынам заставаліся сам-насам. О, чароўная цёплая збліжанасьць, калі яны разам расчытваюць і абмяркоўваюць манускрыпты, Палін зь яе славутым імпэтам маленькага дзіцяняці, прычым цалкам іпчырым... Нейкім таямнічым чынам яна захавала здольнасьць прыходзіць у захапленьне дзеля мужчыны. Спакойны, ціхмяны Робэрт здаваўся зь іх дваіх старэйшым, быццам сьвятар, які настаўляе зусім юную дзяўчыну. Ен амаль так сябе й адчуваў.

У Сэс было асобнае жытло тры неблагія пакоі ў шэраг па калідоры ў крыле насупраць, праз унутраны дворык, за

старой стайняй. Аднак коней яны не трымалі, Робэрт ставіў там сваю машыну. Сэс прызвычаілася, што на стайні нязьменна цікае гадзіньнік.

Але часам яна не адразу ішла да сябе. Улетку сядзела на паплаўцы перад домам, слухаючы праз расчыненае акно гасьцёўні цудоўны залівісты сьмех Палін. А ўзімку апранала цёплае паліто, паволі ішла да масточка з парэнчамі, перакінутага цераз ручай, і глядзела на тры асьветленыя вокны гасьцёўні, дзе так шчасьліва бавілі час маці і сын.

Сэс кахала Робэрта і думала, што Палін хоча, каб яны ўзялі шлюб, калі тая памрэ. Але Робэрт, небарака, ужо цяпер страшэнна саромеўся, і пры мужчынах, і пры жанчынах. Што зь яго будзе гадоў празь дзесяць, пасьля сьмерці маці? Застанецца толькі панцыр, панцыр ад чалавека, які так ніколі й ня жыў.

Робэрта і Сэс зьвязвала невымоўнае ўзаемнае спачуваньне двух маладых людзей, якія апынуліся ў ценю старэйшай. Але існавала й іншая повязь повязь жарсьці: Сэс хацела надаць ёй трываласьць і ня ведала як. Ад прыроды нябога Робэрт быў чалавек вельмі палымяны. I яго моўкнасьць, і адчайная сарамлівасьць тлумачыліся патаемным жарам цела. I як Палін умела на гэтым граць! Сэс не магла ня бачыць, якімі вачыма ён глядзіць на маці зачаравана і разам з тым прыніжана, вачыма, поўнымі сораму, што ён не мужчына. Ен не любіў маці. Ен быў зачараваны. Дазваньня зачараваны. A што да астатніх, дык для іх ён на ўсё жыцьцё здранцьвеў у разіу бл енасьці.

Сэс заставалася ў садзе гадзіны да дзясятай, пакуль у спачывальні Палін не запальвалася сьвятло. Чароўная дама сыходзіла да сябе. Цяпер Робэрт пасядзіць яшчэ з гадзіну адзін, a потым таксама сыдзе. Стоячы ў цемры саду, Сэс раз-пораз шкадавала, што ня можа прасьлізнуць да яго і сказаць: «Ах, Робэрт, усё ня так!» He, пачуе цётка Палін. Дый для Сэс гэта было проста немагчыма. Яна ішла ў свой пакой. I гэтак увесь час.

Нараніцы кожнаму зь іх прыносілі каву на сподзе. А дзявятай Сэс чакалі ў сэра Ўілфрыда Найпа яна дзьве гадзіны навучала ягоную малую ўнучку. Гэта быў яе адзіны сур’ёзны занятак, калі не лічыць, што дзеля душы яна грала на піяніна. Каля дзявятай Робэрт ехаў у горад. Як правіла, цётка Палін сыходзіла абедаць у сталовы пакой, праўда, часам толькі надвячоркам. Выглядала яна маладой і сьвежай, але даволі хутка вяла, як пад сонцам кветка без вады. Ейны час наступаў уверачы, калі запальваліся сьвечкі.

Таму ўдзень Палін заўжды адпачывала. Калі сьвяціла сонца, па магчымасьці яна прымала сонечныя ванны. Пра гэта нікому нельга было ведаць. На абед, як і на сьняданак, яна ела няшмат, і таму магла ляжаць на сонейку ці з раніцы, ці ўдзень як пажадае. Палін зазвычай абірала паабедзенны час, калі сьвятло залівала невялічкую пляцоўку адразу за стайняй, абсаджаную цісам. Тут, у гэтым зацішным куточку, схаваным за тоўстымі шчыльнымі галінамі ціса і чырвонымі сьценамі пустое стайні, Сэс ставіла шэзьлёнг, пасьцілала дыванкі і пакідала паблізу лёгкую парасольку. Сюды з кнігай у руках і прыходзіла чароўнай дама. Сэс мелася са свайго пакою сачыць, каб цётку (а ў яе быў вельмі востры слых) нават крокам не патурбаваў вьшадковы наведнік.

Аднойчы Сэсыліі падумалася, што і ёй таксама было б някепска прабавіць доўгі дзень, грэючыся на сонейку. Ей хацелася хоць якой разнастайнасьці. Яна згадала, што з гарышча можна трапіць на пляскаты дах стайні з гэтага ўсё і пачалося.

Сэсыліі часта даводзілася туды ўздымацца, каб завесьці гадзіньнік на стайні яна сама прыняла на сябе гэты абавязак. Цяпер яна ўзяла дыванок і вылезла наверх, паглядзела на неба, на раскідзістыя верхавіны вязаў, на сонца, потым распранулася і спакойна ўлеглася ў кутку на скраі даху, каля парапэта.

Цудоўна, як цудоўна падставіць сябе ласкавым промням і ветрыку! Яны нават трошкі растапілі ільдзінку ў сэрцы, не-

вымоўную крыўду, што заўсёдна вярэдзіла дупіу. Яна з асалодай аддавала ў абдымкі сонца ўсё сваё цела. Калі ў яе няма каханка, дык хай ім будзе сонца! Сэсылія млела ад яго пяшчоты, як раптам у яе зайшлося сэрца і ад жаху заварушыліся валасы на галаве: над вухам пачуўся ціхі, задуменны голас:

He, Гэнры, не, дарагі, я не вінаватая, што ты памёр, a ня ўзяў шлюб з гэтай Клаўдыяй. He, любы, я вельмі, вельмі хацела, каб ты зь ёй пабраўся, хоць яна была табе ня пара.

Сэсылія бязь сілаў апусьцілася на дыванок. Яе прабіў халодны пот. Які жудасны голас, ціхі, задуменны, але да чаго ненатуральны! Проста нечалавечы. Аднак жа тут мусіць, мусіць нехта быць! Якая жудасьць! Яна ледзь змагла ўзьняць галаву й агледзецца. Hi душы. Коміны вельмі вузкія, за імі не схаваесься. На даху нікога няма. Мабыць, хтосьці хаваецца сярод дрэваў, у кроне вязаў. Альбо якая вусьціш! голас ня мае цела! Яна зноў крыху падняла галаву.

Ізноў голас!

He, мілы! Я казала, яна праз паўгоду табе невыносна надакучыць. Бачыш, дарагі, я мела рацыю. Так, так, так! Я хацела аберагчы цябе. Гэта не празь мяне ты зьнямогся, a праз жаданьне да дурнічкі Клаўдьгі. Яна, небарака, гэтак потым бедавала! Мілы, ты яе і жадаў, і не жадаў ты сам заблытаўся, сам траггіў у пастку. Я проста цябе папярэджвала што мне яшчэ заставалася? А ты зьмізарнеў духам і памёр, і я назаўжды цябе страціла. Ах, як горка, як горка...

Голас заціх. Сэсылія, якая пакутліва ўслухоўвалася ў кожнае слова, стомлена апусьцілася на свой дыванок. Якая жудасьць! Сьвеціць сонца, ліе блакіт неба, стаіць цудоўны летні дзень! I раптам такое! Жах! Яшчэ крыху і давядзецца паверыць у звышнатуральныя сілы. А яе перасмыкала ад звышнатуральнага ад усялякіх прывідаў, галасоў, духаў...

Але голас, гэты пачварны голас, ад якога дрыжыкі па целе, голас зь нейкім хрыпатым прысьвістам... Было ў ім штосьці да жудасьці знаёмае і пры гэтым звышнатуральнае. Ня-

шчасная Сэсылія нічога не магла зрабіць яна проста ляжала на даху без адзежы, бездапаможная, нерухомая, здранцьвелая ад жаху.

Раптам яно... уздыхнула! Глыбока, неяк надзіва знаёма, і ўсё ж неяк не па-чалавечы: «Ах... Ах, сэрца крывёю абліваецца так трэба! Хай лепш крывёю абальецца, чым разаб’ецца. Гэта мая туга, мой боль!.. Але я не вінаватая, мілы. I Робэрт можа хоць заўтра ажаніцца зь нябогай Сэс, калі пажадае. Але ён жа ня хоча, дык нашто яго прымушаць?» Словаў было амаль не чуваць, часам даносіўся толькі сіпаты шэпт. Слухай! Слухай уважліва!

Сэсылія гатовая была гучна, пранізьліва закрычаць, як гістэрычка, калі б не апошнія два сказы. У ёй імгненна прачнулася ўся ейная пільнасьць і абачлівасьць. Гэта цётка Палін! Мусіць, займаецца нутравястунствам ці яшчэ чым падобным! Д’ябал, а не жанчына!

Але дзе яна? Павінна ляжаць унізе, акурат пад тым самым месцам, дзе ўладкавалася Сэсылія. Тут або нейкае пачварнае нутравястунскае штукарства, або перадача думак як гуку на адлегласьці. Амаль нячутна. To зусім нічога не разрозьніць, то даносіцца якоесьці мармытаньне. Сэс напружана ўслухоўвалася. He, гэта ня нутравястунства, гэта горш: перадача думак. Жах. Здранцьвелая Сэсылія ўсё яшчэ баялася зварухнуцца, але паступова пачала супакойвацца, на месца вусьцішы прыходзіла падазрэньне. Мусіць, тут нейкае д’ябальскае штукарства гэтай наскрозь няшчырай, ненатуральнай істоты.

Што за жанчына! Проста д’ябал\ Нават ведае, што Сэсылія ў думках вінаваціць яе ў сьмерці старэйшага сына, Гэнры. Той зьявіўся на сьвет за дванаццаць гадоў да Робэрта. I раптоўна памёр у дваццаць два пасьля пакутлівага змаганьня з сабою, бо шалёна кахаў маладую, вельмі прыгожую акторку, a маці ставілася да яго пачуцьця з іранічнай пагардай. Ён нечакана падхапіў не асабліва цяжкую хваробу, але інфэкцыя тра-

піла ў мозг, і ён, не апрытомнеўшы, сканаў. Сэс распавёў пра гэта бацька. I апошнім часам ёй здавалася, што Палін зьбіраецца забіць Робэрта, як калісь Гэнры. Чыстай вады забойства: маці даводзіць да магілы зачараваных ёю надта ўражлівых сыноў. Цырцэя!

Мабыць, варта падымацца, працягваў мармытаць няясны голас. Лішак сонца ня менш шкодны за яго недахоп. Сонца, каханьне, добрая ежа ў разумных межах, каб нічога не было зашмат і я веру: жанчына можа жыць вечна. Калі будзе браць столькі ж жыцьцёвае моцы, колькі аддае. Ці трошкі больш!

Вядома, гэта цётка Палін! Якая жудасьць! Яна, Сэс, чуе думкі цёткі Палін! Які жах! Яна, Сэс, і думкі цёткі Палін! Як брыдка! Цётка Палін перадае ёй свае думкі, і яна, Сэс, вымушаная іх слухаць! Як гідка! Як невыносна! Адная зь іх абавязкова памрэ.

Сэсылія скруцілася і ляжала нерухома, гледзячы навокал невідушчымі вачыма. Зусім, зусім невідушчымі! Між тым позірк яе запыніўся амаль на самай трубе, што ішла ўніз ад бляшанага вадасьцёкавага латака. Сэсылія глядзела на яе і ня бачыла. Труба не наводзіла яе на здагадку, а толькі яшчэ болып пужала.

Раптам з трубы пачуўся ўздых, потым шэпт:

Ах... Ну, Палін, падымайся, на сёньня хопіць.

Вожа! 3 вадасьцёкавай трубы! Вадасьцёкавая труба рупар? Быць ня можа! Але, зь іншага боку, чаму і не? Сэс нават у нейкай кнізе пра такое чытала. А цётка Палін, старая жанчына зь нячыстым сумленьнем, размаўляе сама з сабою. Вось у чым рэч!

Сэсылію ахапіла змрочная радасьць. Дык вось чаму яна ніколі нікому не дазваляе заходзіць у сваю спачывальню. Дык вось чаму яна ніколі не засьне ці не пасядзіць у задуменьні ў фатэлі, а заўжды ідзе да сябе ў пакой і застаецца там, пакуль ня вернуцца сілы ўдаваць бадзёрасьць. Расслабіўшы-

ся, яна размаўляе з сабою, размаўляе ціхім, няясным голасам вар’яткі! Аднак яна не кранулася з розуму, яна проста прагаворвала ўслых свае думкі.

Значыць, яе апаноўвалі грызоты сумленьня празь няшчаснага Гэнры! I ня дзіва. Сэс думала, што цётка Палін любіла свайго прыгожага, станістага, шчодра адоранага прыродай першынца значна больш за Робэрта, і яго сьмерць, напэўна, сталася для яе страшэнным ударам. Робэрту было толькі дзесяць, калі памёр Гэнры. 3 таго часу малодшы брат вымушана замяшчаў старэйшага. Як жудасна!

Але дзіўная ўсё ж жанчына цётка Палін. Яна сышла ад мужа, калі Гэнры быў яшчэ малы, за некалькі гадоў да нараджэньня Робэрта. Свары не было. Раз-пораз яна сустракалася з мужам, прычым трымалася зь ім па-сяброўску, але зьедліваіранічна. Нават давала яму грошы.

Так, Палін усё зарабіла сама. Яе бацька служыў калісьці консулам ва ўсходніх землях, потым у Нэапалі. Ён заўзята калекцыянаваў усялякія прыгожыя экзатычныя рэчы. Памёр ён неўзабаве пасьля нараджэньня ўнука Гэнры і пакінуў сваю калекцыю дачцэ. Для Палін, зь ейнай любоўю да прыгажосьці і геніяльным яе адчуваньнем у фактуры, форме, у колеры, бацькава калекцыя сталася кутнім камянём яе капіталу. Палін працягвала зьбіраць цікавосткі, купляла, дзе магла, потым перапрадавала калекцыянэрам і ў музэі. Яна адной зь першых пачала прадаваць старыя дзівосныя афрыканскія драўляныя статуэткі і аздобленую разьбой слановую косьць з Новай Гвінэі. Рэнуара яна стала набываць, як толькі пабачыла яго карціны. Але не Русо. Так без чыёй-небудзь дапамогі яна сама зрабіла сабе капітал.

Пасьля сьмерці мужа Палін вырашыла ня браць другі шлюб. Ніхто ніколі ня чуў, каб у яе былі каханкі. Калі нават і былі, дык не сярод тых мужчынаў, што шчыра ёю захапляліся й адкрыта абагаўлялі. Для іх яна заставалася «сябрам».

Сэсылія адзелася, падхапіла дыванок, пасьпешліва, але асьцярожна зьлезла па драбінах на гарышча. Спусьціўпіыся, пачула пералівісты музычны голас: «Добра, Сэс», гэта азначала, што чароўная дама прыняла сонечную ванну і вяртаецца ў дом. Голас і той быў цудоўны, малады і гучны, прыгожа пастаўлены, спакойны. Ён так розьніўся ад таго, ціхага, якім яна размаўляла з сабою. Там гаварыла старая.

Сэс хуценька прайшла ў абсаджаны цісам закуток, дзе стаяў утульны шэзьлёнг зь некалькімі тонкімі дыванкамі. У Палін кожная рэч да прыгожай саламянай цыноўкі на падлогу падбіралася адмыслова. Ад вялізных цісаў падалі ўжо доўгія цені. Толькі ў куце, дзе ляжалі раскіданыя мяккіх колераў дыванкі, яшчэ горача сьвяціла сонца.

Згарнуўшы дыванкі і склаўшы шэзьлёнг, Сэсылія нахілілася, каб агледзець ніз вадасьцёкавай трубы. Вось яна, у куце, пад невялічкім каменным брылёчкам, выступае з-пад густога плюшча, што абвіў сьцяну. Калі Палін, лежачы тут, паварочвалася да яе тварам, то гук ішоў акурат у трубу. Сэсылія ўпэўнілася, што і праўда чула цётчыныя думкі, толькі д’ябальскія хітрыкі тут ні пры чым.

У той вечар, нібыта пра нешта здагадаўшыся, Палін сышла крыху раней, чым звычайна, хоць і выглядала як заўжды спакойнай і зьлёгку таямнічай. Пасьля кавы яна сказала Робэрту і Сэс: «Штосьці я сёньня сонная. Зусім размарылася на сонейку. Зьбірала промні, як пчала мёд. Пайду лягу, калі вы ня супраць. А вы пасядзіце, пагаварыце».

Сэсылія кінула на стрыечнага брата імклівы позірк.

-   Можа, ты хочаш застацца адзін? спыталася яна.

-  Не-не, адказаў ён. Складзі мне кампанію, калі табе ня будзе са мною надта сумна.

Праз расчыненае вакно ліўся водар бружмелю, даляталі крыкі савы. Робэрт моўчкі паліў. Была нейкая безнадзейнасьць у гэтай нерухомай, крыху згорбленай паставе. Ён паходзіў на карыятыда, які згінаўся пад цяжарам.

Ты памятаеш Гэнры? нечакана вымавіла Сэсылія.

Ён зьдзіўдена ўзьняў вочы.

Так, вельмі добра памятаю.

Які ён быў? спыталася яна, гледзячы ў вялікія, поўныя болю і патаемнай трывогі вочы Робэрта.

Вельмі прыгожы: высокі, кроў з малаком, мяккія цёмныя валасы, як у маці.

(У Палін, між іншым, валасы ўжо сьсівелі.)

Яго вельмі любілі жанчыны, ён бываў на ўсіх танцах.

А з характару?

Гэткі добрасардэчны, вясёлы. Любіў забаўляцца. Жвавы, дасьціпны, як маці, вельмі кампанейскі.

-    А ён любіў вашую маці?

Вельмі. I яна яго болып, чым мяне, дарэчы. Ён куды як больш адпавядаў яе ідэалу мужчыны.

-    У чым?

-   Высокі, прыгожы, вабны, душа кампаніі. Напэўна, ён бы далёка пайшоў у юрыспрудэнцыі. На жаль, па ўсіх гэтых пунктах насупраць майго імя стаіць «мінус».

Сэс уважліва глядзела на яго задуменнымі карымі вачыма. Яна ведала, што маска бесстароннасьці хавае пакутлівы боль.

Думаеш, у цябе ў параўнаньні зь ім адныя «мінусы»?

Ён не ўздымаў твару. Але праз колькі імгненьняў адказаў:

Вядома, маё жыцьцё праходзіць пад знакам «мінус».

-        I ты з гэтым згодны?

Ён не сказаў ні слова. Яна была ў роспачы:

-   Разумееш, мне здаецца, маё жыцьцё таксама суцэльны «мінус». I я не магу так далей трываць: мне ўжо трыццаць.

Яна заўважыла, як задрыжэла яго пульхная, дагледжаная рука.

-   Мабыць, прамовіў ён, ня гледзячы на яе, мы вечна бунтарым, калі ўжо запозна.

Дзіўна пачуць такое зь ягоных вуснаў.

-        Робэрт, спытала яна, я табе хоць крышачку падабаюся?

Вельмі, выгаварыў ён.

Ты мяне не пацалуеш? Мяне ніхто ніколі не цалуе, кранальна папрасіла яна.

Ен неяк спужана-ганарыста паглядзеў на яе. Потым падняўся, ціха падышоў і лёгка пацалаваў у шчаку.

-   Як шкада, Сэс, мякка сказаў ён.

Яна злавіла яго руку і прыціснула да грудзей.

I не пасядзіш калі-небудзь са мною ў садзе? яна ледзь знаходзіла сілы гаварыць.

Ен трывожна, дапытліва глядзеў на яе.

-   Амаці?

Сэс крыху іранічна ўсьміхнулася, зірнуўшы яму ў вочы. Ён раптоўна заліўся чырваньню і адвярнуўся. На яго было балюча глядзець.

-   Ведаеш, сказаў ён, я зусім ня дамскі ўлюбёнец.

Ен, як стоік, кпіў з самога сябе, але нават яна не здагадвалася, які пякучы яго агортваў сорам.

Ты ж нават ніколі не спрабаваў ім быць! усклікнула яна.

У яго вачох зноў адбілася пакута.

А што, трэба спрабаваць?

Вядома! Іначай ніколі нічога не атрымаецца.

У Робэрта кроў адліла ад шчок.

Мабыць, ты маеш рацыю, прамовіў ён.

Празь некалькі хвілінаў Сэсылія пакінула яго і пайшла да сябе. Яна, прынамсі, пасгграбавала прабіць лёд.

Надвор’е стаяла па-ранейшаму сонечнае, Палін па-ранейшаму ляжала ў шэзьлёнгу, а Сэс у літаральным сэнсе слова прыляпілася да трубы. Але Палін не чуваць. Hi гуку. Напэўна, яна павярнулася да трубы плячыма. Сэс услухоўвалася, як магла. Але дарэмна: да яе даносілася толькі ціхае-ціхае мармытаньне, у якім не разрозьніць ні слова.

А ўначы, пад зорамі, Сэс моўчкі сядзела на лаўцы, зь якой было відаць вокны гасьцёўні і бакавыя дзьверы, што выходзі-

лі ў сад. Яна бачыла, як у цётчыным пакоі запалілася лямпа. Бачыла, як нарэшце згасла сьвятло ў гасьцёўні. Яна чакала. Але Робэрт не прыйшоў. У цемры прамінала гадзіна за гадзінай. Гікала сава. Але ён не прыйшоў.

Наступныя два дні мінулі марна. Сэсылія ня ўчула цётчыных думак, і ўвечары нічога не адбылося. Але ў другую ноч, з зацятай упартасьцю бездапаможна седзячы ў садзе, яна panTaw здрыганулася. Робэрт выйшаў у сад. Яна паднялася і бязгучна пайшла па траве яму насустрач.

-   Нічога не кажы, шапнуў ён.

Яны моўкна прайшлі празь цёмны сад, далей цераз масток да поплаву, дзе стаяў стог позна скошанага сена. Спыніліся і стаялі ў задуменьні пад зорным небам.

-   Разумееш, сказаў ён, як я магу прасіць каханьня, калі не адчуваю яго ў сабе? Ты ведаеш, я вельмі цябе шаную, але...

-   Як ты можаш адчуваць каханьне, калі ўвогуле ніколі нічога не адчуваеш, так? спыталася яна.

-   Але, адказаў ён.

Яна чакала, што будзе далей.

-   I як я магу ажаніцца? Я нават грошы зарабляць ня ўмею. He прасіць жа мне ў маці.

Сэс глыбока ўздыхнула.

-   Тады ня думай покуль пра шлюб. Толькі крышачку кахай мяне, добра?

Кароткі сьмяшок.

-   Жудасна такое казаць, але мне цяжка пачаць, вымавіў ён.

Яна зноў уздыхнула. Ён здраыцьвеў, ня мог зварухнуцца.

-   Давай прысядзем на хвіліну, прапанавала яна.

Яны селі на сена, і Сэс дадала:

-   Можна мне да цябе дакрануцца? Ты ня супраць?

-   Я супраць! Але можна, сарамлівасьць у ім спалучалася са своеасаблівай шчырасьцю, ён ведаў, што выглядае

крыху дзіваком. Але ў сэрцы ягоным была мёртвая пустэльня.

Яна правяла далоньню па чорных, заўжды ахайна прычасаных валасох.

-  Здаецца, у адзін цудоўны дзень я ўзбунтаруся, нечакана прамовіў ён.

Яны так сядзелі некаторы час, пакуль не зрабілася халодна. Ен моцна сьціскаў яе руку, але нават не спрабаваў абняць. Урэшце яна паднялася, сказала: «Дабранач!» і пайшла ў дом.

Наступнага дня Сэсылія, прыгаломшаная і ўзлаваная, ляжала на даху. На сонцы ўсё ў ёй ажно закіпала ад сьпёкі і гневу. Раптам яна здрыганулася. Жах спаралюшаваў волю.

-  Caro, caro, tu non l’hai visto!1 мармытаў голас на незнаёмай Сэсыліі мове. Яна ляжала, скурчыўшыся пад сонцам, напружана ўслухоўваючыся ў незразумелыя словы. Мякка, зь бязьмежнай пяшчотай і ласкай, але разам з тым і з вытанчанай падступнай ганарлівасьцю аксамітным шэптам Палін гаварыла па-італьянску: «Bravo, si molto bravo, poverino, ma uomo come te non lo sarä mai, mai, mai!»2 0, y італьянскіх словах так выразна чулася ўся чароўная атрута яе голасу, гэткага ласкавага, пяшчотнага і вабнага, але і бясконца самалюбнага. Сэсылія слухала гэтыя ўздыхі, гэты шэпт зь ніадкуль і ненавідзела яго ўсім сэрцам. Чаму, ну чаму ў Палін павінен быць такі пяшчотны, вытанчаны і вабны, такі прыгожа пастаўлены голас, а ў яе, Сэсыліі... Бедная Сэсылія ляжала, скуксіўшыся, на сонцы, пудоўна ведаючы, як яна падобная да няўклюднага клоўна, як ёй у параўнаньні з Палін бракуе жаноцкай абаяльнасьці.

-   He, мілы Робэрт, табе ніколі ня быць гэткім мужчынам, як твой бацька, хоць у табе і ёсьць нешта ад яго. Як ён цудоўна кахаўся, пяшчотна, як пялёстак, і магутна, як молат! He, мілы Робэрт, ты ніколі не навучысься так дагаджаць жан-

1 Дарагі, дарагі мой, ты яго ня бачыў (іт.).

2 Ен добры, так, вельмі добры, небарака, але такім мужчынам, як ты, яму ня быць ніколі, ніколі, ніколі! (іт.)

чыне, як монсэньёр Маўро. Cara, cara тіа bellissima, ti ho aspettato come l’agonizzante aspetta la morte, morte deliziosa, quasi quasi troppo deliziosaper un’anima umana3. Пяшчотны, як пялёстак, i магутны, як молат. Ён аддаваўся жанчыне, як аддаваўся Боіу. Маўро! Маўро! Як ты мяне кахаў!

Палін змоўкла, заглыбіўшыся ў свае мроі, а Сэсылія ўпэўнілася ў тым, пра што даўно здагадвалася: бацькам Робэрта быў ня дзядзька Роналд, а нейкі італьянец.

-  Ты расчараваў мяне, Робэрт. У табе няма вабнасьці. Бацька твой езуіт, але ён быў самым лепшым, самым жаданым у сьвеце каханкам. А ты сапраўды езуіт, ты як рыба ў акварыюме. I твая Сэс хоча сцапаць цябе, як котка. Усё яшчэ болып недарэчна, чым зь бедным Гэнры.

Сэсылія раптоўна нахілілася да трубы і сказала нізкім голасам:

-        Пакінь Робэрта ў спакоі! He забівай і яго.

Павісла мёртвая цішыня. У сьпякотным ліпеньскім паветры адчувалася набліжэньне навальніцы. Сэсылія ляжала ледзь жывая, у яе шалёна тахкала сэрца. Яна ўся ператварылася ў слых. Нарэшце пачуўся шэпт:

-        Тут нехта ёсьць?

Яна зноў схілілася над трубой:

-  He забівай Робэрта, як ты забіла мяне, марудна абвясьціла яна нізкім, глухім голасам.

-        Ах, пачуўся рэзкі вокліч. Хто гэта?

-        Гэнры, адказаў нізкі голас.

Ані гуку. Бедная Сэсылія ляжала ў поўнай зьнямозе. He чуваць ані гуку. Нарэшце шэпт:

-  Я не забівала Гэнры. He, HE! Гэнры, быць ня можа, каб ты вінаваціў мяне. Я любіла цябе, мілы. Я толькі хацела дапамагчы табе.

3 Дарагая, мілая мая, найпрыгажэйшая, я чакаў цябе, як сьмяротна хворы чакае сьмерці, салодкай сьмерці, амаль невыносна салодкай для чалавечай душы (іт.).

Ты забіла мяне, прагучаў нізкі, ненатуральны голас абвінаваўцы. Дык адпусьці Робэрта! Дай яму жыць! Дай яму ажаніцца!

Паўза.

Якая жудасьць, якая жудасьць! прашаптала Палін. Гэнры, няўжо гэта праўда: твой дух выносіць мне вырак?

Так! Вырак!

Сэсылія адчувала, як па трубе ліецца ўся яе нянавісьць, якую яна доўга насіла ў сабе. I разам з тьм яна ледзь стрымлівала сьмех. Жудасьць!

Яна ляжала і слухала, слухала... Ані гуку! Нібыта спыніўся час. Сэсылія ня рухалася. Сонца зацягвалі хмары, насоўвалася навальніца. Яна хутка адзелася, спусьцілася, выйшла са стайні.

Цётачка Палін! выразна гукнула яна. Вы чулі грымоты?

Так. Іду, не чакай мяне, пачуўся слабы голас.

Сэсылія схавалася ў дом і назірала зьверху, як чароўная дама ў чароўным кімано са старога блакітнага шоўку, хістаючыся, дачыкільгала да дзьвярэй.

Неба ўсё цямнела. Сэсылія схапіла дыванкі і хуценька вярнулася. Потым пачалася навальніца. Цётка Палін ня выйшла піць гарбату. Яна трываць не магла грымотаў. Робэрт таксама зьявіўся толькі пасьля гарбаты, у самую залеву. Сэсылія прайшла да сябе праз крытую галерэю, як мага лепш адзелася да вячэры, прыштліўшы да сукенкі букецік белых ворлікаў.

Гасьцёўню мякка асьвятляла лямпа пад абажурам. Робэрт слухаў згукі дажджу і чакаў. У ім таксама адчуваўся нейкі надлом, ён, здавалася, вось-вось сарвецца. Увайшла Сэсылія. Белыя галоўкі кветак зьлёгку падрыгвалі ў такт хадзе. Робэрт назіраў за ёю са зьдзіўленьнем, ён нібыта ўбачыў яе зусім іншымі вачыма. Падышоўшы да кніжных паліцаў каля дзьвярэй, Сэсылія стала напружана ўслухоўвацца ў кожны іук. Пачуўся шоргат сукні, потым лёгкае рыпеньне дзьвярэй. Як

толькі яны расчыніліся, Сэсылія пстрыкнула выключальнікам, і пакой заліло моцнае электрычнае сьвятло.

На парозе стаяла цётка Палін у чорнай карункавай сукенцы на падкладцы колеру слановай косьці. Вочы і вусны падведзеныя, шчокі нарумяненыя, але на імгненна пастарэлым твары чыталася гэткая лютая злосьць, быццам нянавісьць да роду чалавечага, што доўгія гады не знаходзіла сабе выйсьця, увадначасьсе зрабіла з Палін брыдкую старую пачвару.

Авохці мне, цётачка! усклікнула Сэсылія.

Мама, ды ты ўжо старэнькая бабулька! прыгаломшана, але нібыта жартуючы вымавіў Робэрт. Ён паходзіў на ўражанае да глыбіні душы дзіця.

А ты толькі цяпер заўважыў? агрызнулася старая.

Так! Я думаў... Робэрт змоўк, адчуўшы нядобрае.

Адрузлая, старая, разьюшаная Палін сказала, не валодаючы сабой:

-   Дзе вячэра? Хадзем уніз.

Нават не заўважыўшы залішне яркага сьвятла, якога заўжды пазьбягала, яна, ледзь не хістаючыся, дрыготкай хадой сышла па лесьвіцы.

За сталом яе перакошаны нечалавечай лютасьцю твар быў як маска. Старая, вельмі старая, яна нагадвала вядзьмарку. Робэрт і Сэсылія паглядалі на яе крадком. А Сэс прыкмеціла, што Робэрту страшэнна гідка бачыць маці ў гэткім выглядзе, што ён зрабіўся зусім іншым чалавекам.

-   Як даехаў дадому? заглынаючыся ад злосьці, ледзь вымавіла Палін.

-   Пад дажджом, вядома, адказаў ён.

-   I як гэта ты заўважыў? сказала маці, скурчыўшы пачварную, жудасную грымасу замест ранейшай гульлівай усьмешкі.

-   Што ты хочаш сказаць? ціха спытаўся Робэрт.

-  Быў бы разумнейшы скеміў бы, агрызнулася Палін, пасьпешліва й неахайна заглынаючы ежу.

Яна ела як сьвіньня, як галодны сабака, так што нават лёкай застыў у зьняменьні. А як толькі ўхапіла апошні кавалак, адразу пашкандыбала да дзьвярэй. Робэрту і Сэсыліі гэта было як грымоты зь яснага неба. Яны пайшлі за ёю, як два змоўцы.

Піце каву самі. Трываць яе не магу! Пайду да сябе! Дабранач! каротка, адрывіста гаварыла старая, як страляла. Потым пацеляпалася з пакою.

Павісла мёртвая цішыня. Парушыў яе Робэрт:

Мабыць, маці захварэла. Трэба ўгаварыць яе выклікаць доктара.

Так, сказала Сэсылія.

Вечар праходзіў у маўчаньні. Расклаўшы камін, Робэрт і Сэс сядзелі ў гасьцёўні. За вокнамі ліў дождж. Абодва рабілі выгляд, што чытаюць. У паветры лунала злавесная таямніца. Але час ляцеў хутка.

Каля дзясятай зьнянацку расчыніліся дзьверы, зьявілася Палін, апранутая ў блакітны шляфрок. Грукнуўшы дзьвярыма, падышла да агню. Абвяла маладых людзей поўным лютай нянавісьці поглядам.

Вазьміце шлюб, і чым хутчэй, тым лепей, брыдкім голасам сказала яна. Так будзе болып прыстойна. А тое, бач ты, парачка галубкоў!..

Робэрт ціха ўзьняў на яе вочы.

Мама, мне здавалася, ты была супраць шлюбаў паміж крэўнымі родзічамі, сказаў ён.

— Так! Але вы ня крэўныя. Твой бацька італьянскі сьвятар.

Палін звыклым какетлівым жэстам выцягнула бліжэй да агню нагу ў элегантным тапціку. Цела спрабавала паўтараць старыя, завучаныя зграбныя рухі. Але ў ім не засталося былога духу, атрымлівалася пачварная пародыя.

Мама, гэта праўда? спытаўся Робэрт.

Праўда! А што ты думаў? Ён быў выбітны чалавек, іначай ён ня стаў бы маім каханкам. Занадта выбітны, каб мець гэткага сына, як ты. Гэтая радасьць вьшала мне.

-   Бяда за бядою як рыба за вадою, паволі прамовіў ён.

-   У цябе бяда? Табе пашчасьціла. Бяда дасталася мне, падпусьціла яна атруты.

Палін уяўляла сабой жахлівае відовішча, як пабітая фігурка з цудоўнага вэнэцыянскага шкла, сабраная ды абы-як склееная з аскепкаў.

Нечакана яна зноў сышла з пакою.

Гэтак прамінуў тыдзень. Палін ня стала лепш. Яна быццам кранулася розумам, і ўсё яе цела, кожная клетачка зьнянацку разладзіліся ды сталі пранізьліва рыпець-скрыгацець. Прыходзіў доктар, даў ёй заспакаяльнае, бо яна не магла заснуць. А бязь лекаў яна ня спала ані хвіліны, толькі хадзіла з кута ў кут у пакоі, ліхая пачвара, ад якой зыходзіў гнюсны, атрутны смурод. Яна не магла трываць сына і пляменьніцу. Калі хтосьці зь іх заходзіў да яе, Палін толькі пыталася зь непрыхаванай злосьцю:

-   Ну што? Калі вясельле? Шлюб ужо адбыўся?

Спачатку Сэсылія была ў шоку ад таго, што нарабіла. Яна цьмяна здагадвалася, што як толысі страла-абвінавачаньне прабіла цётчыны бліскучыя дасыіехі, тую працяла наскрозь, і цяпер яна зьвівалася ў агоніі. Невыноснае відовііпча. Сэс гатовая была пакаяцца. А потым ёй падумалася: «Вось яе сапраўднае нутро. Дык хай пражыве рэшту сваіх дзён такой, якая ёсьць насамрэч».

Але старой Палін нядоўга заставалася. Яна літаральна раставала на вачох. He выходзіла з пакою і нікога да сябе не пускала. Загадала прыбраць усе люстэркі.

Робэрт і Сэсылія часта бывалі разам. Вар’ятка Палін разьлічвала, што яе кпіны іх разьвядуць, але ў яе нічога ня выйшла. Аднак Сэсылія не адважвалася прызнацца Робэрту, што яна зрабіла.

-  Як ты думаеш, твая маці хоць каго-небудзь любіла? з сумам у голасе аднойчы асьцярожна запыталася Сэс.

Робэрт глядзеў на яе, не адводзячы вачэй.

Сябе, нарэшце сказаў ён.

Нават сябе яна не любіла, адказала Сэс. He, гэта было нешта іншае...

Яна ўзьняла на Робэрта поўныя трывогі, задзіўленыя вочы.

Улада! сказаў ён, як адрэзаў.

Якая ўлада? Патлумач.

Улада высмоктваць жыцьцё зь іншых, з горыччу прамовіў ён. Яна захавала прыгажосьць, бо высмоктвала жыцьцё зь іншых. Спачатку з Гэнры, потым зь мяне. Прысмоктвалася да тваёй душы ды выцягвала ўсю жыцьцёвую моц.

I ты ёй не даруеш?

-   He.

-   Няшчасная цётка Палін!

Але і Сэс насамрэч ёй не спачувала. Яна была проста прыгаломшаная.

У мяне ёсьць сэрца, я ведаю, у запале сказаў Робэрт, стукнуўпіы сябе ў грудзі. Але яно ці не дашчэнту ссохла. Я надта доўга ведаў людзей, якія прагнулі ўлады над іншымі!

Сэс маўчала. Што яна магла сказаць?

Праз два дні Палін знайшлі мёртвай ва ўласным ложку. Яна прыняла зашмат вэраналу, а ў яе было слабое сэрца. I нават з труны яна ўсё ж нанесла ўдар сыну і пляменьніцы. Робэрту яна пакінула кругленькую суму цэлую тысячу фунтаў, а Сэсыліі ажно сотню. Усё астатняе (і перадусім каштоўныя антыкварныя рэчы) пайшло на стварэньне Музэю Палін Атэнбара.

Тэнэсі Уільямс

ШКЛЯНЫЯ ЗЬВЯРУНЧЫКІ

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ

Аманда У і н г ф і л д, маці маленькая жанчынка, зь якой так і б’е жыцьцёвая энэргія (толькі цяжка зразумець, куды і навошта). Яна ліхаманкава чапляецца за іншы час, іншае месца. Яна не параноік, але жыцьцё яе параноя. Шмат што ў Амандзе вартае захапленьня, любові ды шкадаваньня, а ня толькі сьмеху. Безумоўна, ёй уласьцівыя цягавітасьць, трываласьць і своеасаблівы гераізм, і хоць праз сваё глупства гэтая таненькая кабета часам бывае жорсткай, у ёй усё ж тлее пяшчота.

Лаўра У і н г ф і л д, яе дачка. А м а н д а, ня здолеўшы прыстасавацца да рэчаіснасьці, жыве пераважна ў сьвеце сваіх ілюзіяў, але ў Л а ў р ы яшчэ цяжэйшы выпадак. Пасьля перанесенай у дзяцінстве хваробы яна засталася калекай: у яе адна нага трошкі карацейшая за другую. На сцэне гэты дэфэкт варта толькі зьлёгку абазначыць. Л а ў р а адасабляецца ад сьвету, так што ўрэшце сама нагадвае шкельца са сваёй калекцыі, настолькі далікатнае, крохкае, што яго нельга здымаць з паліцы.

Т о м, яе сын, а таксама апавядальнік у п’есе. Паэт, які працуе на складзе. Паводле натуры ён не пазбаўлены грызотаў сумленьня, але, каб вырвацца з пасткі, вымушаны быць бязьлітасным.

Д ж ы м, госьць звычайны прыемны юнак.

СЦЭНА ПЕРШАЯ

Кватэра Уінгфілдаў з тыльнага боку дому. У вялікім будане-вулеі шчымяцца адно да аднаго кватэркі-соты гэткія гмахі ўвогуле растуць як паганкі ў перанаселеных, далёка не заможных цэнтрах гарадоў. Іх зьяўленьне выразна сьведчыць, што найвялікшая частка амэрыканскага грамадзтва, якая вядзе па сутнасьці рабскае існаваньне, імкнецца не да хуткаплыннасьці, не да адасобленасьці, а да таго, каб зьліцца ў адзіную масу людзей-машынаў.

Да дому вядзе вузкі брудны завулак. У кватэру трапляеш праз пажарны выхад у самой назьве ёсьць нейкі выпадковы сымбаль, бо ўсе гэтыя велізарныя будынкі бесьперастанна гараць на марудным вагні чалавечае роспачы. Пажарны выхад то бок яго лесьвічная пляцоўка ды прыступкі таксама частка дэкарацыяў.

Гэта п’еса-ўспамін, таму яна далёкая ад рэалізму. Памяць дапускае шмат паэтычных вольнасьцяў не зважае на адныя дэталі і падкрэсьлівае іншыя, паводле эмацыйнай каштоўнасьці тых рэчаў, да якіх яна дакранаецца, бо ўспаміны жывуць пераважна ў сэрцы. Таму інтэр’ер такі цьмяна-паэтычны. Калі ўзьнімаецца заслона, перад гледачом адкрываецца цёмная, змрочная тыльная сьцяна дому, дзе здымаюць жытло Уінгфілды.

Паабапал будынку, што стаіць паралельна да рампы, два цёмныя, вузкія завулкі; яны вядуць да пачварна нагрувашчаных бачкоў пад сьмецьце, зблытаных шворак для бялізны ды злавесных з выгляду каваных кратаў ад суседніх пажарных выхадаў. Гэтымі бакавымі завулкамі прыходзяць і сыходзяць пэрсанажы. Напрыканцы ўступнага слова Т о м а на цёмнай сьцяне дому паволі вымалёўваецца (праз дыяпраектар) кватэра Уінгфілдаў на ніжнім паверсе.

Унізе гасьцёўня (яна ж спачывальня Л а ў р ы: канапа раскладаецца ў ложак). Угары па цэнтры (ці на другой авансцэне за празрыстымі выцьвілымі парт’ерамі або другой заслонай) падзелены шырокім праёмам сталовы пакой. Між старамодных прынадаў-забавак у гасьцёўні мноства

празрыстых шкляных зьвярунчыкаў. Зьлева ад праёму са сьцяны гасьцёўні на гледача пазірае павялічаная фатаграфія бацькі Тома і Лаўры. На ёй надзіва прыгожы з твару маладзён у кепі пехацінца часу Першае сусьветнае вайны. Ён усьміхаецца, усьміхаецца панадна, усьміхаецца вабна, нібыта гаворыць: «Я заўжды буду ўсьміхацца».

Глядач бачыць першую сцэну ў сталовым пакоі праз празрыстую чацьвёртую сьцяну дому і праз празрыстыя марлевыя парт’еры ў праёме сталовага пакою. У ходзе гэтай уводнай сцэны з поля зроку паволі зьнікае чацьвёртая сьцяна. Яна зьяўляецца толькі напрыканцы, падчас фінальнага маналёгу Т о м а.

Апавядальнік непрыхаваная ўмоўнасьць п’есы. Ён вольны скарыстоўваць любыя тэатральныя прыёмы.

3 завулку зьлева ўваходзіць Т о м у форме матроса гандлёвага флёту, ідзе праз авансцэну да пажарнага выхаду, спыняецца й запальвае цыгарэту.

Т о м (да гледачоў). Так, я ўмею розных штук, магу шмат чаго выцягнуць з пустога капелюша. Але я зусім не штукар з цырку. Той прапануе вам ілюзію ў абліччы праўды. Я прапаную вам праўду пад вабнай маскай ілюзіі.

Для пачатку я павярну час назад. Я адкручу яго да трыццатых гадоў, да той дзіўнай эпохі, калі ўся сярэдняя кляса Амэрыкі паступала ў школу сьляпых. Ім здрадзілі вочы (або яны здрадзілі сваім вачом), і вось даводзілася цяпер пад прымусам трымаць пальцы на вогненных літарах азбукі Брайля эканомікі, якая хутка раставала.

У Гішпанп была рэвалюцыя. Тут толькі шум і тлум. У Гішпаніі была Герніка. Тут хваляваньні працоўных, часам з выбухамі гвалту, у зазвычай ціхамірных гарадох накшталт Чыкага, Кліўлэнду, Сэнт-Луісу... На гэткім грамадзкім фоне й разгортваецца дзея.

Музыка.

Гэта п’еса-ўспамін. Таму яна няярка асьветленая, сэнтымэнтальная, далёкая ад сапраўднасьці. Здаецца, ва

ўспамінах усё адбываецца пад музыку. Адсюль і скрыпка за кулісамі.

Я апавядальнік, а таксама адзін з пэрсанажаў. Астатнія дзейныя асобы мая маці Аманда, сястра Лаўра і госьць ён зьяўляецца ў апошніх сцэнах. Ён найбольш рэальны пэрсанаж п’есы, пасланец рэчаіснага сьвету, ад якога мы неяк адасобленыя. Але, маючы ўласьцівую паэтам схільнасьць да сымбаляў, я і яго выкарыстоўваю як сымбаль. Сымбаль таго вечна запозьненага, але заўжды чаканага, дзеля чаго мы і жывём.

У п’есе ёсьць і пяты пэрсанаж, але зьяўляецца ён толькі на гэтай павялічанай фатаграфіі над камінам. Гэта наш бацька. Ён даўно нас кінуў. Ён быў тэлефаніст, яго прывабілі міжгароднія паездкі, далёкія дарогі, ён сышоў з працы ў тэлефоннай кампаніі і зьнік з гораду, зьнёс за сабою яго чароўнае сьвятло... Апошняе, што мы ад яго атрымалі, паштоўка з краявідамі Масатляну, што на атлянтычным узьбярэжжы Мэксыкі, а на ёй два словы: «Вітаю... Бывай!..» і бяз адрасу. Што ж, па-мойму, п’еса даскажа астатняе...

Праз парт’еры чуецца голас А м а н д ы.

НАДПІС НА ЭКРАНЕ: «Ой sont les nieges».

Яна рассоўвае парт’еры і зьяўляецца ў сталовым пакоі наверсе.

Аманда й Лаўра сядзяць за адкідным столікам. Пра тое, што яны ядуць, сьведчаць толькі рухі бязь ежы, без прыбораў. А м а н д a тварам да гледачоў, Т о м і

Л а ў р a у профіль.

Пакой ахінае мяккае, няяркае сьвятло, праз заслону мы бачым Аманду і Лаўру за сталом наверсе.

А м а н д а (кліча). Том!

Т о м. Што, мама?

А м а н д а. Хадзі хутчэй за стол, безь цябе мы ня можам чытаць малітву.

Tom. Іду, мама.

Адвешвае лёгкі паклон і зьнікае, каб праз колькі сэкундаў зноў зьявіцца на сваім месцы за сталом.

А м а н д а (сыну). Мілы, не чапляй ежу пальцам. На гэта ёсьць скарынка хлеба. I жуй жуй! У жывёлы ў страўніку ёсьць аддзелы, якія дазваляюць перастрававаць непражаваную ежу, але чалавек мусіць пражаваць і толькі потым глытаць. Сынок! Еж бязь сыіеху, смакуючы. У добра згатаванай страве багата далікатных водараў, і каб іх ацаніць, трэба затрымаць кожны кавалачак у роце. Жуй, дай папрацаваць сьлінным залозам!

Т о м рэзка адкладае ўяўны відэлец і штурхае крэсла ад стала.

Т о м. Праз твае няспынныя павучэньні як есьці я ніводнага кавалка не магу нармальна пакаштаваць. Пільнуеш, як каршук, кожны мой глыток вось я й імкнуся зьесьці ўсё чым хутчэй. Гідка робіцца... ад усіх гэтых размоваў... пра сэкрэцьпо ў жывёлы... сьлінныя залозы... перажоўваньне!

А м а н д а (легкаважна). Тэмпэрамэнт, як у прымы «Мэтраполітан».

Ён падымаецца і ідзе ўніз.

Табе ніхто не дазваляў сыходзіць з-за стала.

Т о м. Я па цыгарэту.

А м а н д а. Ты зашмат паліш.

Падымаецца Л а ў р а.

Л а ў р а. Я прынясу блянманжэ.

Падчас наступнага дыялёгу ён стаіць з цыгарэтай за парт’ерамі.

А м а н д а (падымаецца). Не-не, сястрычка. Сёньня ты будзеш паняй, а я служкай.

Л а ў р а. Я ўжо ўзьнялася.

А м а н д а. Сядай на месца. Я хачу, каб ты была сьвежанькая ды прывабненькая дзеля кавалераў!

Л а ў р а. Я не чакаю кавалераў.

А м а н д а (накіроўваецца на кухню. Бесклапотна). Часам яны прыходзяць, калі іх менш за ўсё чакаеш! Памятаю, адное нядзелі ў Блю-Маўнтын... (Ўваходзіць у кухню.)

Т о м. Я ведаю, што будзе далей!

Л а ў р а. Так, але дай ёй распавесьці.

Т о м. Ізноў?

Л а ў р а. Ёй падабаецца.

Вяртаецца А м а н д а з дэсэртам у місцы.

А м а н д а. Адное нядзелі ў Блю-Маўнтын ваша маці прымала сямнаццаць кавалераў! Ды часам проста крэслаў не хапала, каб усіх рассадзіць. Даводзілася дасылаць мурына ў царкву па раскладныя зэдлікі.

Т о м (з-за парт’ераў). Як ты іх займала, гэтых кавалераў?

А м а н д а. Я разумела ў мастацтве гутаркі!

Т о м. Ужо што-што, а размаўляць ты пэўна ўмела.

А м а н д а. Тады дзяўчаты ведалі, як трэба весьці гаворку, вось што я табе скажу.

Т о м. Няўжо?

ВЫЯВА НА ЭКРАНЕ: Юная А м а н д а наганкувітае кавалераў.

А м а н д а. Яны ведалі, як займаць кавалераў. Дзяўчыне мала было проста мець прыгожы твар ды зграбную паставу хоць ні тым, ні другім мяне прырода не абдзяліла. Патрабаваўся досьціп ды востры язычок, які ніколі не падвядзе.

Т о м. Пра што вы размаўлялі?

А м а н д а. Пра тое, што нас хвалявала, пра ўсё на сьвеце! Ніколі нічога брыдкага, ці пошлага, ці вульгарнага. (Яна зьвяртаецца da Т о м а, нібыта той сядзіць за сталом насупраць, хоць насамрэч ён застаецца за парт’ерамі. Т о м праводзіць гэтую сцэну быццам з кнігай у

руках.) Mae кавалеры ўсе былі джэнтльмэны усе без выключэньня! Найбольш уплывовыя маладыя плянтатары ўсяе дэльты Місысыпі плянтатары й сыны плянтатараў!

Т о м робіць знак, каб загучала музыка і на А м а н д у скіравалі промень сьвятла. У яе ўзьнятыя ўгору вочы, твар зьзяе, голас набывае паўнату гучаньня і нейкі элегічны сум.

НАДПІС НА ЭКРАНЕ: «Ой sont les nieges».

Малады Чэмп Лафлін ён потым стаў віцэ-прэзыдэнтам «Дэльта Плантэрз Бэнк». Чадлі Стывэнсан патануў на Мун-Лэйк, пакінуў удаве сто пяцьдзясят тысячаў у дзяржаўных аблігацыях. Браты Катрэры Ўэсьлі і Бэйтс. Асабліва Бэйтс, ах, як ён за мною ўпадаў... Пасварыўся з гэтым шалёным Уайнрайтам. Страляліся проста пасярод казіно на Мун-Лэйк. Бэйтсу прастрэліла жывот. Памёр у машыне хуткай дапамогі не давезьлі да Мэмфісу. Ягонай удаве таксама няма на што наракаць: ёй адышлі восем-дзесяць тысячаў акраў зямлі, вось так. Выйшла за яго, скарыстаўшыся зь ягонай слабасьці, а ён ніколі яе не кахаў! Перад сьмерцю ён хаваў у кішэні маю фатаграфію! I яшчэ гэты юнак, за якім віліся ўсе дзяўчаты ў Дэльце! Ах, прыўкрасны, чароўны Фіцг’юг з графства Грын!..

Т о м. А ён што пакінуў сваёй удаве?

А м а н д а. Ён так ніколі й не ажаніўся! О, Божа, паслухаць цябе, дык усе хлопцы, якія да мяне заляцаліся, ужо даўно спачылі!

Т о м. Ну, з тых, каго ты згадала, толькі ён яшчэ жывы. Я што, няпраўду кажу?

А м а н д а. Гэты Фіцг’юг, ён зьехаў на поўнач і там скалаціў капітал... А потым праславіўся як «воўк Уол Стрыт»! Ён быў як цар Мідас ператвараў у золата ўсё, да чаго дакранецца! I я падумаць толькі! магла б стаць місіс Дункан Дж. Фіцг’юг! Але я... падчапіла вашага бацькуі

Л а ў р а {падымаецца). Мама, давай я прыбяру са стала.

А м а н д a. He, мілая, ідзі-тка ты падрукуй трошкі. Ці пазаймайся стэнаграфіяй. Заставайся сьвежанькай ды прывабненькай! Яшчэ крышачку і пачнуць зьбірацца кавалеры. (Як маладзенькая дзяўчынка, імкліва кідаецца на кухню.) Як ты думаеш, колькі сёньня прыйдзе?

Т о м адкідае газэту і са стогнам падхопліваецца зь месца.

Л а ў р а (адна ў сталовым пакоі). Па-мойму, мама, нам ня будзе каго сёньня прымаць.

А м а н д а (вяртаючыся з кухні, легкаважна). Што? Няўжо нікога? Ніводнага? Ты, мусіць, жартуеш!

Л а ў р а змушана-нэрвова паўтарае яе сьмяшок. Як быццам уцякачка, прасьлізгвае праз напаўзавешаныя парт’еры й асьцярожна захінае іх за сабою. Яе твар асабліва ярка вылучаецца ў промні сьвятла на фоне выцьвілых парт’ераў.

Нягучная музыка «Шкляныя зьвярунчыкі».

(Легкаважна.) Ніводнага кавалера? Быць ня можа! Пэўна, здарылася паводка ці абрынуўся сьмерч!

Л а ў р a. He, мама, гэта не паводка і ня сьмерч. Проста я не карыстаюся гэткім посьпехам, як ты калісьці ў БлюМаўнтын...

У Т о м а вьгрываецца яшчэ адзін стогн. Л а ў р a глядзіць на яго, ледзь заўважна ўсьміхаючыся, нібыта просіць прабачэньня. Голас крыху дрыжыць.

Мама баіцца, што я застануся ў дзеўках.

Пад музыку «Шкляных зьвярунчыкаў» на сцэне згасае сьвятло.

СЦЭНА ДРУГАЯ

НАДПІС НА ЭКРАНЕ: «Лаўра, няўжо табе ніколі не падабаўся ніводны хлопец?»

Экран на сцэне высьвечвае выяву блакітнае ружы. Пакрысе праступае постаць Л а ў р ы, экран згасае.

Замірае музыка.

У выкшталцоным крэсьле са слановай косьці за столікам на гнутых ножках сядзіць Л а ў р а. Замест халаты на ёй сукенка з далікатнае бэзавае тканіны, валасы адкінутыя з ілба і перавязаныя стужкай. Яна мые і працірае сваіх шкляньгх зьвярунчыкаў.

На прыступках пажарнага выхаду зьяўляецца

А м а н д а. Пачуўшы яе крокі, Л а ў р а адстаўляе скарбонку з забаўкамі і сядае за табліцу з клявіятурай друкаркі. У яе пераймае дыханьне, яна ўся зьнерухомела, быццам счараваная нейкай замовай.

3 Амандай нешта здарылася у яе на твары напісана. Яна ўздымаецца прыступкамі са змрочным, безнадзейным і трошкі бязглуздым выглядам. На ёй таннае паліто падробка пад аксаміт з каўняром са штучнага футра. Капялюш пяці-шасьцігадовай даўніны, гэткі жудасны «званочак», якія насілі напрыканцы дваццатых.

У руках яна сьціскае велічэзны лякаваны партманэт з мэталічнымі зашпілкамі ды манаграмай. Гэта яе выходны ўбор, звычайна яна так апранаецца на пасяджэньні Дачок Амэрыканскай рэвалюцыі.

Перш чым увайсьці, яна скрозь дзьверы зазірае ў пакой. Сьціскае ў нітачку вусны, узводзіць угору шырока расплюшчаныя вочы і хітае галавою. Потым марудна ўваходзіць у дзьверы. Пабачыўшы выраз матчынага твару, Л а ў р а нэрвовым жэстам падносіць руку да вуснаў.

Л а ў р a. А, мама, дзень добры. Я тут...

Яна ліхаманкава паказвае на табліцу на сьцяне.

А м а н д а прытуляецца да зачыненых дзьвярэй і глядзіць на Л а ў р у поўнымі пакуты вачыма.

А м а н д а. Няўжо гэта падман?

Марудна здымае капялюш і пальчаткі, з твару не сыходзіць той самы балесны выраз. Капялюш і пальчаткі падаюць на падлогу яна трошкі перайграе.

Л а ў р а (дрыготкім голасам). Ну што, як пасаджэньне ДАР?

А м а н д а марудна адкрывае партманэт, дастае адтуль далікатную насовачку, далікатным узмахам разгортвае яе і далікатна ж прыкладае да вуснаў і носа.

Мама, ты не хадзіла на пасяджэньне ДАР?

А м а н д а (слабым голасам, ледзь чутна). He... He... (Тады гучней.} У мяне сілаў не было ісьці ў ДАР. Духу не хапіла! Ды мне хацелася скрозь зямлю праваліцца, схавацца там да скону веку!

Яна павольна ідзе да сьценкі і зрывае табліцу з клявіятурай друкаркі. 3 хвілю трымае яе перад сабой, глядзіць на яе з сумнай усьмешкай, а потым кусае сабе вусны і рве яе

надвое.

Л а ў р а (ледзь чутна). Мама, навошта?

А м а н д а робіць тое ж самае з табліцамі па стэнаграфіі.

Чаму ты?..

А м а н д а. Чаму? Як чаму? Лаўра, колькі табе гадоў?

Л а ў р а. Ты цудоўна ведаеш.

Аманда. Ая думала, ты ўжо дарослая; пэўна, памылялася.

Павольна падыходзіць да канапы, сядае й утаропліваецца ў Л а ў р у.

Л а ў р а. Мама, калі ласка, ну не глядзі гэтак на мяне!

А м а н д а заплюшчвае вочы й нахіляе галаву.

А м а н д а. Што нам рабіць, што з намі станецца, што нас чакае ў будучьші?

Паўза.

Л а ў р а. Што здарылася, мама?

А м а н д а глыбока ўздыхае, зноў бярэцца за насоўку, прыкладае яе да носа.

Мама, нешта здарылася?

А м а н д а. Я... зараз... зараз усё будзе добра. Я проста разгубілася... (паўза) перад жыцьцём...

Л а ў р а. Мама, ну скажы нарэшце, што адбылося!

А м а н д а. Сёньня ты ведаеш я мелася афіцыйна прыступіць да выкананьня сваіх абавязкаў у ДАР.

ВЫЯВА НА ЭКРАНЕ: Мноства друкарак.

Але па дарозе я зайшла ў Рубікам-бізнэс-коледж пагаварыць з настаўнікамі, сказаць, што ты захварэла, распытацца, як твае посьпехі.

Л а ў р а ўздыхае.

А м а н д а. Падыходжу да настаўніцы, якая выкладае друкаваньне, кажу, што я твая маці. А яна цябе ня ведае. «Ўінгфілд? He, у нас такая не навучаецца», яна так і сказала. Я яе запэўніла, што ты ходзіш на заняткі з пачатку студзеня. Тады яна прыгадала: «А, вы, мабыць, пра тую дзяўчынку, ну, сарамлівую звыш усялякае меры. Дык яна кінула заняткі літаральна празь некалькі дзён». Я ў адказ: «Не, мая дачка Лаўра цэлыя паўтара месяца штодня ходзіць на заняткі!»

Яна сышла й вярнулася са сьпісам студэнтаў, і там чорным на белым значылася тваё імя, а насупраць у кожнай клетачцы «адсутнічае», пакуль там урэшце ня вырашылі, што ты кінула коледж.

Я не сунімалася: «Тут, пэўна, нейкая памылка! Мусіць, у сыіісе нешта пераблыталі!» Яна ў адказ: «Не, зараз я дакладна згадала. У нябогі так дрыжалі рукі, што яна ніяк не магла трапіць па тых клявішах. Першы раз, як мы праводзілі тэст на хуткасьць, яна зусім самлела яе ванітавала, так што давялося ледзьве не на руках несьці яе ў прыбіральню! Пасьля яна болып не зьяўлялася. Мы тэлефанавалі дахаты, але ніхто не адказваў», пэўна, калі я працавала ў «Фэймас і Бар», праводзіла прэзэнтацыі гэтых... Box...

Мне стала так блага, што я ледзьве на нагах утрымалася! Давялося прысесьці, пакуль мне шукалі шклянку вады! Пяцьдзясят даляраў за навучаньне, усе нашыя пляны надзеі, спадзяваньні, што я ўскладала на цябе, усё сплыло з вадою, сышло як дым. I праз што?

Л а ў р а глыбока ўздыхае, потым нязграбна падымаецца, падыходзіць да грамафона, заводзіць яго.

Што ты робіш?

Л а ў р a. Box... (Адпускаеручку, вяртпаецца намесца.)

А м а н д а. Лаўра, дзе ты была ўвесь час, калі рабіла выгляд, што ходзіш у бізнэс-коледж?

Л а ў р а. Я проста блукала па горадзе.

А м а н д а. Няпраўда.

Л а ў р а. Праўда. Я проста хадзіла па горадзе.

А м а н д а. Па горадзе? Ты што? Узімку? Наўмысна хацела падчапіць запаленьне лёгкіх у гэтым палітончыку?! Лаўра, дзе ты была?

Л а ў р а. Шмат дзе часьцей за ўсё ў парку.

А м а н д a. I нават калі прастудзілася?

Л а ў р а. Мама, гэта найменшае ліха.

ВЫЯВА НА ЭКРАНЕ: Зімовы парк.

Я не магла вярнуцца. Мяне... вывернула... проста на падлогу!

А м а н д а. Ты хочаш сказаць, што з паловы на восьмую да пятай ты штодня блукала ў парку, бо хацела, каб я думала, што ты па-ранейшаму ходзіш у Рубікам-бізнэс-коледж?

Л а ў р а. Усёня так кепска. Часам я заходзіла пагрэцца.

А м а н д а. Куды?

Л а ў р а. У мастацкі музэй, у птушыныя вальеры ў заасадзе. Я штодня хадзіла ў госьці да пінгвінаў!.. Раз-пораз замест абеду я ішла ў кіно, а нядаўна стала наведвацца ў «Скарбонку з самацьветамі» ведаеш, такі вялікі шкляны дом, дзе вырошчваюць трапічныя кветкі.

А м а н д a. I ўсё гэта, проста каб падмануць мяне?

Л а ў р а адводзіць вочы.

Навошта?

Л а ў р а. Мамачка, калі ты не ў гуморы, у цябе на твары гэткі вусьцішны пакутніцкі выраз, як у маці Ісуса на карціне ў музэі!

А м а н д а. Ат, перастань!

Л а ў р а. Я ня вытрываю.

Паўза. Гукі скрыпкі.

НАДПІС НА ЭКРАНЕ: «Скарынкі з чужога стала».

А м а н д а (у роспачы перабірае пальцамі па вялікім партманэце). Дык чым нам займацца? Сядзець у хаце ды глядзець, як нас мінае сьвята жыцьця? Забаўляцца шклянымі зьвярунчыкамі, га, мілая? Вечна слухаць гэтыя заежджаныя кружэлкі, што пакінуў на горкую памяць бацька? Кар’еры ў бізнэсе мы ня зробім, нават і думаць няма чаго, нас ад яе выварочвае на нэрвовай глебе! (Змушаны сьмяшок.) Што нам яшчэ застаецца, як усё жыцьцё сядзець на шыі ў іншых? Ужо хто-хто, а я добра ведаю, які лёс чакае незамужнюю жанчыну, калі яна ня здатная працаваць. На поўдні я бачыла гэтых вартых жалю істот. Старыя дэвоткі, іх ледзьве трываюць! Пад грэблівай апекай мужа сястры ці жонкі брата, недзе ў сваім маленечкім заднім пакойчыку, як мышаня ў пастцы! Адныя сваячнікі прапануюць зьезьдзіць у госьці да іншых. Жанчыны-птушачкі, толькі без уласнага гнязда, усё жыцьцё падбіраюць скарынкі з чужога стала!

I вось гэткай нам бачыцца будучыня? Далібог, іншай магчымасьці я не ўяўляю! Ну як, надта радасная карціна?

He, вядома, некаторыя дзяўчаты ўсё ж выходзяць замужі Л а ў р а нэрвова сьціскае пальцы.

Няўжо табе ніколі не падабаўся ніводны хлопец?

Л а ў р а. Усяго адзін раз. (Падымаецца.) Мне тут нядаўна трапілася ягоная фатаграфія.

А м а н д а (з пэўнай цікавасьцю). Ен падараваў табе сваю фатаграфію?

Л а ў р a. He, гэта са школьнага штогодніка.

А м а н д а (расчаравана). А, са шко-о-о-лы...

ВЫЯВА НА ЭКРАНЕ: Д ж ы м -геройшколы, са срэбным кубкам у руках.

Л а ў р а. Так. Яго зваць Джым.

Л а ў р а бярэ ў рукі са століка на гнутых ножках цяжкі школьны штогоднік.

Тут ён у «Панзанскіх піратах».

А м а н д а (з адсутным выглядам). Што-што?

Л а ў р а. У апэрэце, якую ставіла выпускная кляса. Ён так выдатна сьпяваў, і кожны панядзелак, сераду і пятніпу я сядзела праз шэраг ад яго ў актавай залі... А вось ён са срэбным кубкам за перамогу ў дэбатах!.. Бачыш, як усьміхаецца?

А м а н д а (з адсутным выглядам'). Мусіць, у яго быў вясёлы нораў.

Л а ў р а. Ён называў мяне Блакітная Ружа.

ВЫЯВА НА ЭКРАНЕ: Влакітныя ружы.

А м а н д а. 3 чаго б гэта?

Л а ў р а. Я прыйшла ў школу пасьля плеўрыту, ён спытаўся, чаму мяне доўга не было. Я адказала: хварэла, бо блукала ў сьцюжы, а яму пачулася «блакітныя ружы»! Так і павялося. Як толькі пабачыць мяне гукае ва ўвесь голас: «Здарова, Блакітная Ружа!» Мне зусім не падабалася ягоная дзяўчына, Эмілі Майзэнбах. Яна апраналася лепш за ўсіх дзяўчат у Солдане. Але шчырасьці ў ёй не знайсьці прынамсі, мне так здавалася. Аб’ява ў газэце пра іх заручыны... Шэсьць гадоў таму! Напэўна, яны ўжо даўно жанатыя...

А м а н д а. Дзяўчаты, ня створаныя для кар’еры ў бізнэсе, урэшце выходзяць замуж за якога-небудзь добрага чалавека. (Падымаецца з канапы, вочы зноў загарэліся надзеяй.) Ты так і зробіш!

У Л а ў р ы вырываецца зьдзіўлены, недаверлівы сьмяшок. Яна хуценька працягвае руку да шклянога зьвярунчыка.

Л а ў р а. Мама, але ж...

А м а н д а. Што?

Падыходзіць да фатаграфіі.

Л а ў р а (зьляканым голасам, быццам выбачаецца). Я... калека!

ВЫЯВА: Пусты экран.

А м а н д a. He вярзі лухты! Лаўра, я цябе прасіла: ніколі, чуеш, ніколі так не кажы. Ну якая ж ты калека?! У цябе проста нязначны дэфэкт ледзьве заўважны. Людзі з падобнымі маленькімі недахопамі кшталтуюць іншыя прывабныя рысы шарм, і жыцьцярадаснасьць, і... шарм\ Вось і ўсё! (Ізноў паварочваецца да фатаграфіл.) Ужо чаго ў твайго бацькі было поўна, дык гэта шармуі

Т о м робіць знак, за кулісамі пачынае гучаць скрыпка.

Пад гукі музыкі згасае сьвятло.

СЦЭНА ТРЭЦЯЯ

НАДШС UA ЭКРАНЕ: «Пасьля паразы...»

Т о м. Пасьля паразы з Рубікам-бізнэс-коледжам маці апанавала ідэя-фікс: залучыць для Лаўры кавалера. Як архетьш усеагульнага падсьвядомага, ягоны вобраз лунаў па нашай маленькай кватэрцы.

ВЫЯВА НА ЭКРАНЕ: Ля дзьвярэй маладзён з кветкамі.

Рэдка які вечар абыходзіўся бяз згадак пра гэты вобраз, гэты цень, мрою... Нават калі яго не называлі, ягоная нябачная прысутнасьць усё роўна вісела ў паветры, як прывід лёсу, як вырак Ўінгфілдам! Ен чытаўся ў заклапочаным выглядзе маці, у выбачальна-зьляканых інтанацыях сястры.

Маці была чалавекам ня толькі словаў, але і справы. Яна крок за крокам ішла да мэты. Разумеючы, што каб аздобіць гнязьдзечка ды прыбраць птушачку, спатрэбяцца дадатковыя выдаткі, у лютым-сакавіку яна разгарнула вірлівую тэлефонную кампанію па залучэньні падпісчыкаў на The Home-Maker’s Companion. Гэта жаночы часопіс, што друкуе збольшага літаратурныя сэрыялы сублімацыю каханьня вучоных дам, дзе пішуць пра пяшчотныя келіхі грудзей, тонкія асіныя таліі, шырокія клубы, млосьць у вачох і магутныя торсы, як у этрускіх скульптураў.

ВЫЯВА НА ЭКРАНЕ: Вокладка жаночага часопісу.

Уваходзіць А м а н д а з тэлефонам на падаўжальніку. Сцэна у напаўзмроку.

А м а н д а. Іда Скот? Гэта Аманда Уінгфілд. Нам так цябе не ставала на мінулым пасяджэньні ДАР! Я сабе сказала: «Напэўна, у яе ізноў здарыўся сьвішч!» Як ты пачуваесься? Ай-яй-яй! Якая жудасьць! Божа, зьлітуйся! Ты сапраўдная шматпакутніца, так-так, самая сапраўдная шматпакутніца!

Я тут выпадкова заўважыла, што ў цябе хутка скончыцца падпіска на Companion! Так, даражэнькая, наступны нумар апошні. А там акурат пачынаюць друкаваць новы сэрыял Бэсі Мэй Хопэр. Ах, які цуд! Нельга, даражэнькая, яго прапусьціць! Памятаеш, як усе звар’яцелі на «Зьнесеных ветрам»? Проста немагчыма было ў людзі выйсьці, іх не чытаўшы. Усе толькі й гаварылі, што пра Скарлет О’Хара. Дык вось, гэты раман крытыкі параўноўваюць са «Зьнесенымі ветрам». «Зьнесеныя ветрам» паваеннага пакаленьня! Што? Гараць? Нельга, каб падгарэлі,

мілая, ідзі, даглядзі духоўку, а я пачакаю. 0, Божа, яна павесіла слухаўку!

Згасае сьвятло.

НАДПІС НА ЭКРАНЕ: «Па-твойму, я жыць не магу бяз Continental Shoemakers?»

Перш чым на сцэне запальваецца сьвятло, чуваць разьюшаныя галасы Тома й Аманды. Яны сварацца за парт’ерамі. На авансцэне Л а ў р а, яна сьціскае рукі, на твары роспач. На працяіу ўсёй сцэны на яе скіраваны промень чыстага сьвятла.

Т о м. Халера ясная, а што мне...

А м а н д а (рэзка). Ды як ты можаш вымаўляць...

Т о м. ...рабіць?

А м а н д а. ...гэткія словы? Каб болып гэтага пры мне...

Т о м. Бо-о-о-жа!

А м а н д а. ...не было! Ты што, розумам крануўся?

Т о м. Вось-вось, нават з глузду зьехаў\

А м а н д а. Што ж з табою здарылася, ах ты... КРЭТЫН?!

Т о м. Слухай, у мяне няма ні-чо-га, ніводнаерэчы...

А м а н д а. Ды не крычы ты!

Т о м. ...на сьвеце, якая належыць МНЕ! Усё дапічэнту...

А м а н д a. He крычы!

Т о м. Учора ты забрала мае кнігі! I як у цябе хапіла...

А м а н д а. Так, я аднесла назад у бібліятэку гэты вычварны раман! Жудасьць, што напісаў вар’ят Лорэнс. (Т о м дзіка рагоча.) Я не магу кантраляваць, што там выдаюць людзі з запаленай сьвядомасьцю і тыя, хто ім патурае. (Т о м рагоча яшчэ гучнейў АЛЕ Я HE ПАЦЯРПЛЮ ГЭТАЙ БРЫДОТЫ Ў СВАЁЙ ХАЦЕ! He, не і не!

Т о м. У хаце, у хаце!.. А хто за яе плаціць, хто загінаецца, як раб, каб...

А м а н д а (літаральна вішчыць). Ды як ты МОЖАШ... Т о м. He, не і не мне гаварыць нельга. Я толькі мушу... А м а н д а. Дай мне сказаць...

Tom. Мне надакучыла слухаць!

Ен рэзка расхінае парт’еры. Верхнюю частку сцэны заліваюць цяжкія цёмна-чырвоныя водбліскі.

Валасы ў А м а н д ы накручаныя на мэталічныя бігудзі, на ёй стары-стары халат, занадта вялікі для яе маленькай фігуркі, яго пакінуў па сабе падступны містэр Уінгфілд. На адкідным століку стаіць напагатове друкарка, абы-як звалены стос рукапісаў. А м а н д а, напэўна, падкінула дроваў у агонь сваркі тым, што перапыніла творчы працэс. На падлозе перакуленае крэсла. А на залітай вогненнымі блікамі сцэне жэстыкулююць іх цені.

А м а н д а. Ты будзеш мяне слухаць, ах ты...

Т о м. He, зь мяне хопіць. Я сыходжу.

А м а н д а. Зараз жа вярніся!

Т о м. Сы-хо-джу! Бо я...

А м а н д а. Том, хадзі сюды! Я яшчэ ня ўсё сказала!

Т о м. Ах ты...

Л а ў р а (роспачна). Том!

А м а н д а. Ты мяне выслухаеш, і больш твайго нахабства я трываць ня буду! У мяне зараз лопне цярпеньне!

Ен вяртаецца да яе.

Т о м. А ў мяне, думаеш, не? Што, у мяне ня можа лопнуць цярпеньне, а, мама? Паміж тым, што я раблю, і тым, чаго хачу, прорва\ Але што табе да тога? Няўжо ты думаеш, што я...

А м а н д а. Я думаю, табе павінна быць сорамна за сябе. Таму ты так і паводзісься. Я ня веру, бьіццам ты штовечар ходзіш у кіно. Ніхто дзень пры дні ў кіно ня ходзіць. Ніхто ў здаровым розуме столькі ў кіно ня ходзіць. У кіно не ідуць амаль апоўначы, і кіно не сканчаецца а другой гадзіне ночы. Вяртаесься у цябе ногі заплятаюцца! Мармьгчаш нешта ўвесь час, як шаленец. Пасьпіш гадзіны тры і на працу. О, я сабе ўяўляю, як ты працуеш. Нудзьіуеш, дзяўбеш носам, бо працаваць ты ня ў стане.

Tom (са злосьцю). Так, ня ў стане!

А м а н д а. Ды якое ты маеш права рызыкаваць сваёй працай? Ставіць нас усіх пад пагрозу! Ды як бы мы, патвойму, давалі рады, калі б ты...

Т о м. Слухай, ты думаеш, я ў захапленьні ад складу?! (Разьюшаны, ён нахіляецца да танклявай фігуркі сваёй маці.) Па-твойму, я жыць не магу бяз Continental Shoemakers? Па-твойму, я толькі пра тое і мару, каб правесьці пяцьдзясят пяць гадоў жыцьця ў лёху з плястыкавым інтэр’ерам, сам-насам з флюарэсірзнтнымі лямпамі? Ды лепей бы мне ломам галаву раструшчылі, чым штодня хадзіць туды! Але я idyl Кожны раз, як ты ўрываесься да мяне з гэтым трохклятым лямантам: «Прачніся й зьзяй! Прачніся й зьзяй!», я паўтараю сабе: «Як добра быць мёртвым!» Але я падымаюся. I idyl За шэсьцьдзесят пяць даляраў на месяц я назаўжды адмаўляюся ад усяго, пра што мару! A ты кажаш, я толькі пра сябе і думаю! Паслухай, мама, калі б я сапраўды толькі пра сябе і думаў, я даўно апынуўся б там, дзе ён! (Паказвае на фатаграфію бацькі.) Прэч абсюль! Чым далей тым лепш! (Ен кібаецца da dзьвяpэй паўз А м а н d у. Тая хапае яго за руку.) MaMa, ды не хапай жа ты мяне!

А м а н д а. Куды ты?

Т о м. У кіноі

А м а н д а. Ня веру!

Т о м {нахіляецца da яе. Яго постаць высіцца Had яе танклявай фігуркай, як вежа. Яна adxinaeima, у яе займае Эыханьме.). Я іду ў наркапрытон! Так, у наркапрытон, прытулак распусты, на «маліну»! Мяне прынялі ў банду Хогана, я забойца-найміт, я наіпу аўтамат у футарале з-пад скрыпкі! Я запраўляю сеткай бардэляў у Доле! Мяне зваць Кілер, Кілер Уінгфілд, я жыву двайным жыцьцём: звычайны сумленны службоўца на складзе ўдзень, а ўначы бязьлітасны цар апраметнайі

Вось так, мама. Я гуляю ў казіно, я прамантачваю мільёны ў рулетку! Я нашу чорную павязку на вока і накладныя вусы, часам зялёныя бакенбарды. Тады мяне называюць El Diablo1! О, я мог бы распавесьці табе такога!.. У цябе кроў застыла б у жылах! Ворагі зьбіраюцца падарваць гэты дом. Аднойчы ўначы мы ўзьляцім у неба! Вось я ўзрадуюся, вось буду шчасны! I ты, ты таксама! Ты паляціш, паляціш у ступе да Блю-Маўнтын са сваімі кавалерамі! Ты... ты... брыдкая ... балбатлівая... сгпарая ведзьма!..

Ен робіць разьюшаныя, няўклюдныя рухі: хапае паліто, імкнецца да дзьвярэй, злосна іх штурхае. Жанчыны здранцьвела глядзяць на яго. Т о м спрабуе нацягнуць паліто рука зачапілася ў рукаве. На імгненьне ён заблытаўся ў сваёй нягеглай адзежыне. У парыве гневу са стогнам сьцягвае зь сябе паліто, парваўшы на плячы рукаў, і кідае яго праз пакой. Паліто трапляе ў паліцу, дзе стаяць Лаўрыныя шкляныя зьвярунчыкі. Чуваць звон пабітага шкла. Л а ў р а ўскрыквае, як параненая.

Музыка.

НАДПІС НА ЭКРАНЕ: «Шкляныя зьвярунчыкі».

Л а ў р а (пранізьліва). Mae шкляныя... зьвярунчыкі!.. (Закрывае твар і адварочваецца.)

Але А м а н д а ўсё яшчэ прыгаломшаная «старой ведзьмай». Яна ледзьве заўважае, што здарылася. Нарэшце ёй адхлала мову.

А м а н д а {жудасным голасам). Я ня буду з табой размаўляць, пакуль не папросіш прабачэньня!

Выходзіць за парт’еры, захінае ix. Т о м застаецца з Лаўрай. Лаўра, хаваючы твар, слаба чапляецца рукамі за камінную дошку. Нейкую хвілю Т о м ашалела глядзіць на яе, потым падыходзіць да паліцы, нязграбна

1 Д’ябал (гішп.).

кленчыць, каб пазьбіраць шкельцы, якія пападалі на падлогу. Глядзіць на Л а ў р у, быццам хоча нешта сказаць і ня можа.

Гучыць музыка «Шкляныя зьвярунчыкі».

Згасае сьвятло.

СЦЭНА ЧАЦЬВЁРТАЯ

У кватэры цёмна. 3 завулку ледзь точыцца няяркае сьвятло. На пачатку сцэны царкоўны звон глуха б’е пятую гадзіну.

У канцы завулку зьяўляеца Т о м. Пасьля кожнага ўрачыстага ўдару звона ён ляскоча маленькай бразготкай ці бомкай, нібыта хоча выявіць усю мізэрнасьць чалавечых парываньняў побач з адвечнай моцай і годнасьцю Творцы.

3 гэтага ды яшчэ зь ягонай няцьвёрдай хады можна здагадацца, што ён піў.

Калі ён караскаецца па прыступках пажарнага выхаду, у кватэру патрошкі пранікае сьвятло. Выходзіць Л а ў р a ў начной сарочцы, бачыць пусты Томаў ложак у першым

пакоі.

Т о м рыецца ў кішэнях, шукае ключ, выцягвае процьму самых розных рэчаў, у тым ліку поўную жменю скарыстаных білетаў у кіно і пустую пляшку. Нарэшце знаходзіць ключ, але калі хоча ўсадзіць яго ў шчыліну, ключ высьлізгвае ў яго між пальцаў. Запальвае сярнічку і схіляецца перад дзьвярыма.

Т о м (з горыччу). Адзіная дзірка і ён абавязкова ў яе правальваецца!

Л а ў р а адчыняе дзьверы.

Л Т Л

Т

Л

a о a о a

ў р a. Tom! Што ты робіш? м. Шукаю ключ.

ў р а. Дзе ты быў?

м. У кіно.

ў р а. Столькі часу?

Tom. Была вельмі доўгая праграма. Фільм з Грэтай Гарбо, і мульцікі пра Мікі Маўса, і прыгодніцкі фільм, і кіначасопіс, і анонс «Хутка на экране»... А яшчэ была катрынка і збор ахвяраваньняў у нейкі дабрачынны фонд адначасова, а скончылася ўсё бойкай крый, Божа! адна таўстуха пабілася зь білетэрам!

Л а ў р а (наіўна). I табе трэба было ўсё гэта глядзець?

Т о м. Вядома! А, і яшчэ, я забыўся! Вялікае шоў на сцэне! Гвозд праграмы маг Мальволіё. Ён паказваў цудоўныя штукі, і так шмат... Пераліваў ваду з аднаго збана ў другі. Спачатку яна ператварылася ў віно, а потым у піва, і тады ў віскі. Я ведаў, што там урэшце атрымаўся віскі, бо магу патрэбны быў нехта з залі, я і выйшаў абодва разы! Шчодры дзядзька, вельмі раздаваў сувэніры. (Выцягвае з задняй кішэні пералівісты шалік вясёлкавых колераў.) Глядзі, што ён мне даў. Свой чарадзейны шалік. Можаш узяць, Лаўра. Узмахнеш ім над клеткай з канарэйкамі атрымаеш акварыюм з залатымі рыбкамі. Узмахнеш над залатымі рыбкамі і яны разьлятуцца канарэйкамі. А з труною вось гэта была штука! Мы забілі яго цьвікамі ў труну, а ён выйшаў, не крануўшы ніводнага цьвіка. (Заходзіць у кватэру.) Мне б так навучыцца каб выкараскавда з гэтай пасткі. (Валіцца на ложак, пачынае здымаць туфлі)

Л а ў р а. Там... ш-ш-ш...

Т о м. Чаго ты на мяне шыкаеш?

Л а ў р а. Маму пабудзіш.

Т о м. Падумаць толькі! Паквітаюся зь ёю за ўсе гэтыя «Прачніся й зьзяй!» (Кладзецца ў ложак, стогне.) Лаўра, ах, Лаўра, апынуцца ў забітай цьвікамі труне тут шмат розуму ня трэба. Але хто, халера ясная, калі-небудзь адтуль вылез, не крануўшы ніводнага цьвіка?

Нібы ў адказ, высьвечваецца фатаграфія, зь якой усьміхаецца бацька.

Згасае сьвятло.

Адразу за папярэдняй сцэнай. Царкоўны звон б’е шостую гадзіну. 3 апошнім ударам зьвініць будзільнік у пакоі

А м а н д ы, а празь некалькі хвілінаў чуваць яе голас: «Прачніся й зьзяй! Прачніся й зьзяй! Лаўра, скажы Тому: «Прачніся й зьзяй!»

Т о м (марудна сядае'). Прачнуцца што ж, прачнуся. Але зьзяць...

Сьвятло ярчэе.

А м а н д а. Лаўра, скажы Тому, кава на стале.

Лаўра прасьлізгвае ў першы пакой.

Л а ў р а. Том! Ужо амаль сёмая. He прымушай маму нэрвавацца.

Ен, нічога ня цямячы, глядзіць на Л а ў р у. Зь літаньнем.

Том, пагутары зранку з мамай. Замірыся, папрасі дараваньня, пагавары зь ёю!

Т о м. Яна ня хоча са мной размаўляць. Яна сама пачала.

Л а ў р а. Толькі папросіш дараваньня, і яна загаворыць.

Т о м. He размаўляе хіба гэта трагедыя?

Л а ў р а. Том, калі ласка!..

А м а н д а (гукае з кухні). Лаўра, ты зробіш, як я прасіла, ці мне самой давядзецца апранацца і выходзіць?

Л а ў р а. Іду-іду, толькі апрану паліто.

Рэзкім нэрвовым рухам нацягвае бясформны стары капялюх, умольна глядзіць на Т о м а. Нязграбна сьпяшаецца ўзяць паліто. Яно неахайна пераробленае са старых палітонаў А м а н д ы, рукавы для Л а ў р ы закароткія.

Масла і што яшчэ?

А м а н д а (выходзіць наперад'). Толькі масла. Скажы, каб запісалі на мой рахунак.

Л а ў р а. Мама, яны тады курчаць такія міны...

А м а н д а. Нас могуць пабіць батагамі ды патаптаць нагамі, але ад выразу твару містэра Гарфінкела нічога з намі ня зробіцца. Скажы Тому, што кава стыне.

Л а ў р а (у дзьвярах). Том, зрабі, як я прасіла, ну калі ласка, Том!..

Ен пахмура глядзіць убок.

А м а н д а. Лаўра, або ідзі зараз жа, або ўвогуле не хадзі! Л а ў р а (выбягаючы за парог). Іду-іду!

Празь якое імгненьне яна ўскрыквае. Т о м падхапіўся і да дзьвярэй. Падбягае ўсхваляваная Аманда. Т ом расчыняе дзьверы.

Т о м. Лаўра, што з табой?

Л а ў р а. Усё добра. Я пасьлізнулася, але нічога страшнага. А м а н д а (з трывогай глядзіць ёй усьлед). Калі хтонебудзь на гэтым пажарным выхадзе зломіць нагу, з гаспадара трэба будзе спагнаць усё да апошняга ягонага цэнта!

3 грукатам зачыняе дзьверы. Згадвае, што не размаўляе з Т о м а м, і вяртаецца ў другі пакой.

Т о м абыякава-вяла ідзе па сваю каву, А м а н д a паварочваецца да яго сьпінай. Яе выпрастаная постаць зьвернутая тварам да акна ў гэтым змрочна-шэрым лёху. Бязьлітаснае сьвятло гратэскава падкрэсьлівае яе зьвялыя і разам з тым нейкія заўсёды дзіцячыя рысы.

Аднекуль здалёк далятаюць гукі «AVE, MARIA».

Tom ніякавата-пахмура глядзіць на яе сьпіну і падае на крэсла ля стала. Кава гарачая, як агонь, Т о м робіць глыток, у яго займае дыханьне, кава выліваецца назад у кубак. А м а н д а затрымлівае дыханьне і паварочваецца паўбокам. Потым ізноў бярэ сябе ў рукі й адварочваецца да акна.

Т о м дзьме на каву, крадком пазірае на маці. Яна прачышчае горла. Ен таксама. Ен пачынае падымацца з-за стала. Зноў падае на крэсла, чухае галаву, другі раз прачышчае горла. А м а н д а кашляе. Т о м бярэ

абедзьвюма рукамі кубак, каб падзьмуць на каву, але вочы на якое імгненьне запыняюцца на А м а н д з е. Затым ён павольна ставіць кубак на стол і ніякавата, вагаючыся, падымаецца з крэсла.

Т о м (хрыпатым голасам). Мама, я... Я вінаваты, мама...

А м а н д а ліхаманкава хапае паветра. Па твары прабягае грымаса. Яна пачынае плакаць, як дзіця.

Даруй мне, што я так сказаў, я больш ня буду. Я не хацеў цябе пакрыўдзіць.

А м а н д а (усхліпвае'). За любоў мне адплацілі «старой ведзьмай», я абрыдла ўласным дзецям!

Т о м. He, не.

А м а н д а. Я хвалююся, ня сплю, я такая знэрваваная!

Т о м (мякка). Я разумею.

А м а н д а. Праз усе гады я змагалася сам-насам. Але ты мой казырны валет, мая надзея. He падвядзі мяне.

Т о м. Я стараюся, мама.

А м а н д а (захоплена). Старайся і тыўсяго ДАСЯГНЕШ! (У яе ажно пераймае дыханьне.) Ты толькі паглядзі, як шчодра цябе абдарыла прырода! Mae дзеці, яны незвычайныя абое! Думаеш, я ня ведаю? Я так ганарусяі Я такая шчасная, і па-мойму... мне трэба дзякаваць Богу, але... Сынок, паабяцай мне!

Т о м. Што, мама?

А м а н д а. Абяцай, сынок, што ты... ніколі ня станеш піяком! Т о м (з ухмылкай паварочваецца да яе). Мама, я ніколі ня стану піяком.

А м а н д а. Я баялася, што ты пачнеш піць! Зьеш місачку «Пурыны».

Т о м. Мама, толькі кавы.

А м а н д а. Хочаш пшанічнага печыва?

Т о м. He, мама, толькі кавы.

А м а н д а. Як ты будзеш працаваць поўны дзень на пусты страўнік? У цябе яшчэ поўных дзесяць хвілінаў не за-

глытвай за адзін раз. Ад занадта гарачага бывае рак страўніка... Далі вяршкоў.

Т о м. He, дзякуй.

А м а н д а. Каб ня так горача.

Т о м. He! He, я хачу проста чорнай кавы, дзякуй.

А м а н д а. Ведаю, але ты сабе шкодзіш. Мы павінны рабіць усё, каб падтрымліваць свае сілы. У гадзіну выпрабаваньняў, як цяпер, нам толькі і застаецца, што трымацца адно за аднога... Таму так істотна... Том, я... я даслала тваю сястру з хаты, каб пагутарыць з табою. Калі б ты не загаварыў, я б сама... (Сядае.)

Т о м (мякка). У чым рэч, мама?

А м а н д а. Я пра Лаўру\

Т о м павольна ставіць на стол кубак. НАДПІС НА ЭКРАНЕ: «Лаўра». Гучыць музыка «Шкляныя зьвярунчыкі».

Т о м. Ах, пра Лаўру...

А м а н д а (кранаючы яго за рукаў). Ты ведаеш, якая яна.

Гэткая ціхоня, але... ціхая вада грэблю ірве! Яна шмат прыкмячае і, па-мойму, разважае над тым, што бачыць.

Т о м узьнімае галаву.

Неяк заходжу да яе а яна плача.

Т о м. Чаму?

А м а н д а. Празь цябе.

Т о м. Празь мяне?

А м а н д а. Ёй здаецца, ты тут нешчасьлівы.

Т о м. Чаму ёй так здаецца?

А м а н д a. А чаму ёй увогуле ўсё здаецца? А ты сапраўды дзіўна паводзісься. Ты зразумей, я цябе не дакараю. Я ведаю, ты марыш зусім не пра тое, каб працаваць на складзе, але, як і кожны іншы на гэтым сьвеце, ты... вымушаны... чымсьці ахвяраваць, але, Том... Том... жыцьцё складанае, яно вымагае... спартанскай загартоўкі! У мяне на

сэрцы столькі ўсяго не распавесьці! Я ніколі не казала, але я кахала вашага бацьку...

Т о м (мякка). Я, мам, ведаю.

А м а н д a. I вось... калі я бачу, як ты пайшоўу яго!.. Прападаеш уначы, і я пэўна ведаю! ты сапраўды піў, калі быў у гэткім... жудасным стане! Лаўра гаворыць, табе ненавісная гэтая кватэра, і ўвечары ты сыходзіш куды заўгодна, толькі б далей адсюль! Гэта праўда, Том?

Т о м. He. Ты кажаш, у цябе на сэрцы столькі ўсяго не распавесьці. I ў мяне таксама! Так што давай будзем паважаць...

А м а н д а. Але чаму, Том, чаму ты вечна такі неўтаймоўны? Куды ты ўначы ходзіш?

Т о м. У... кіно.

А м а н д а. Чаму ты ўвесь час прападаеш у кіно, га, Том?

Т о м. Бо... люблю прыгоды. Мне іх не стае на працы, вось я і хаджу ў кіно.

А м а н д а. Але ж, Том, ты зашмат ходзіш у кіно! He спрачайся!

Т о м. Я люблю шмат прыгодаў.

У А м а н д ы на твары разгубленасьць, потым крыўда. Як толькі размова вяртаецца ў рэчышча старога абрыдлага допыту, Т о м ізноў робіцца жорсткім ды раздражнёным. А м а н д а сасьлізгвае на ранейшы незадаволены тон.

ВЫЯВА НА ЭКРАНЕ: Пад усімі ветразямі імчыць фрэгат зь «Вясёлым Роджэрам» на флягштоку.

А м а н д а. Юнакі зазвычай знаходзяць прыгоды ў кар’еры.

Т о м. Але не на складзе.

А м а н д а. У сьвеце поўна юнакоў, якія працуюць на складох, у канторах ды на заводах.

Т о м. I ўсе яны знаходзяць прыгоды ў кар’еры?

А м а н д а. Альбо знаходзяць, альбо абыходзяцца бязь іх. Ня ўсе, як вар’яты, прагнуць прыгодаў.

Tom. інстынкт мужчыны кахаць, ваяваць, паляваць, а на складзе ніводнаму зь іх няма як выявіцца!

А м а н д а. Інстынкт мужчыны! I ня думай казаць мне пра інстынкты! Людзі выбавіліся ад інстынктаў. Яны ўласьцівыя жывёле. Дарослым хрысьціянам інстынкты не патрэбныя!

Т о м. А што патрэбна дарослым хрысьціянам?

А м а н д а. Узьнёслае! Разумовае і духоўнае! Толькі жывёле трэба наталяць свае інстынкты! А ў цябе памкненьні, вядома, вышэйшыя за жывёлу! За малпаў, за сьвіньняў...

Т о м. Пэўна, не.

А м а н д а. Усё твае жарцікі! Але я не пра гэта хацела пагаварыць.

Т о м (падымаецца з-за стала). У мяне няма часу.

А м а н д а (штурхае яго за плечы назад). Сядзь!

Т о м. Мама, ты што, хочаш, каб я дабег да складу чырвоны як рак?

А м а н д а. У цябе яшчэ цэлых пяць хвілінаў. Я хачу пагаварыць пра Лаўру.

НАДПІС НА ЭКРАНЕ: «Пляны й задумы».

Т о м. Ну добра, што з Лаўрай?

А м а н д а. Нам трэба скласьці нейкія пляны й задумы адносна яе будучыні. Яна на два гады старэйшая за цябе, a зь ёю нічога не адбываецца. Яна проста плыве па жыцьці ды нічога ня робіць. Мне вусьцішна глядзець, як яе проста нясе плыня.

Т о м. Па-мойму, яна з тых, каго завуць «хатнімі дзяўчынкамі».

А м а н д а. Няма такіх, а калі і ёсьць, дык іх варта адно шкадаваць. Вядома, калі хата ня іх уласная, а ў хаце муж!

Т о м. Што?

А м а н д а. Вось паштоўка на сьцяне, а вось твой твар у мяне перад вачыма! Жах! Ты ўсё больш падобны да бацькі! Ен таксама прападаў немаведама дзе і нічога не тлумачыў! А потым зьнікі Бывай\ А мне цягнуць лямку. Я ба-

чыла ліст, ціто ты атрымаў з гандлёвага флёту. Я ведаю, пра што ты марыш. Я не сьляпая. Ну што ж, калі ласка. Дзейнічай\ Але спачатку знайдзі сабе падмену.

Т о м. Што ты хочаш сказаць?

А м а н д а. Што як толькі будзе каму паклапаціцца пра Лаўру, як толькі ў яе будзе муж, уласны дом, як толькі яна сама стане сабе гаспадыняй, тады можаш выпраўляцца, куды б ні занёс цябе вецер!

Але да гэтага ты мусіш апекавацца сястрою. Пра сябе я не кажу, я ўжо старая, на мяне ня трэба зважаць. Я пра тваю сястру, бо ў яе ўсё жыцьцё наперадзе, і пра яе трэба клапаціцца.

Я запісала яе ў бізнэс-коледж поўны правал! Зь пераляку яе званітавала. Я адвяла яе ў Лігу маладых пры царкве яшчэ адная параза. Яна ні з кім не размаўляла, і зь ёю ніхто не размаўляў. А цяпер яна толькі і робіць, што бавіцца з гэтамі шкельцамі ды слухае заежджаныя кружэлкі. Ды што ж гэта за жыцьцё для маладой дзяўчыны?

Т о м. А я што магу зрабіць?

А м а н д а. Пераадолець сваю сябялюбнасьць! Ты толькі пра сябе і думаеш!

Т о м падхопліваецца з-за стала, ідзе па паліто. Яно непрыгожае, грувасткае. Нацягвае шапку, што закрывае вушы.

Дзе твой шалік? Завяжы ваўняны шалік!

Ён узлавана хапае з кладоўкі шалік, завязвае яго на шыі і моцна цягне за абодва канцы.

Том! У мяне ня ўсё. Я хачу цябе папрасіць.

Т о м. Я спазьняюся.

А м а н д а (надзвычай цьвёрда перахоплівае ягоную руку. Потым неяк сарамліва). Том, у вас на складзе... Можа, там ёсьць якія прыемныя юнакі?

Т о м. He!

А м а н д а. Ну павінны ж быцьі Т о м. Мама... (Разводзіць рукамі.)

А м а н д а. Знайдзі каго-небудзь без заганных звычак ну, каб ня піў і ўсё такое, і запрасі да нас. Дзеля Лаўры.

Т о м. Што?

А м а н д а. Дзеля Лаўры! Каб пазнаёміццаі Уведаць!

Т о м (ідзе да дзьвярэй). О Божа!

А м а н д а. Добра?

Ен адчыняе дзьверы.

{Умольна.) Добра?

Ен ідзе ўніз.

Добра? Дык ты абяцаеш, мілы?

Т о м (паварочваецца і крычыць). ТАК!

А м а н д а няўпэўнена зачыняе дзьверы. На твары трывога і цьмяная надзея.

ВЫЯВА НА ЭКРАНЕ: Вокладка жаночага часопісу.

А м а н д а натэлефоне.

А м а н д а. Эла Картрайт? Гэта Аманда Уінгфілд! Як ты маесься, даражэнькая? Як твае ныркі? (Паўза.) Ай-яй-яй! Якая жудасьць! (Паўза.) Ты сапраўдная шматпакутніца, так-так, самая сапраўдная шматпакутніца!

Я тут праглядала свой чырвоны нататнік і раптам заўважыла, што ў цябе ўжо выбегла падпіска на Companion! Ты ж ня хочаш прапусьціць цудоўны сэрыял, праўда? 3 гэтага нумару пачынаецца. Бэсі Мэй Хопэр. Першая яе рэч пасьля «Мядовага месяца ўтрох». Які захапляльны сюжэт! А гэты, па-мойму, яшчэ лепшы. Такі выкшталцоны, з жыцьця вышэйшага сьвету. Падзеі разгортваюцца вакол іпадрому на Лонг-Айлэндзе.

Згасае сьвятло.

СЦЭНА ПЯТАЯ

НАДПІС НА ЭКРАНЕ: «Зьвеставаньне». Калі пачынаецца музыка, ён згасае.

Вясновы надвячорак. У кватэры Уінгфілдаў толькі што скончылі вячэраць. У прыцемку А м а н д а і Л а ў р а, адзетыя ў лёгкія сьветлыя сукенкі, прыбіраюць са стала. Яны рухаюцца стрымана-строга, нібы выконваюць танец ці абрад; празрыстыя, бязгучныя абрысы нагадваюць мятлікаў. Т о м, у белай кашулі і нагавіцах, падымаецца зза стала і крочыць да пажарнага выхаду.

А м а н д а (калі Т о м праходзіць паўзь яе). Сынок, зрабі ласку!

Т о м. Якую?

А м а н д а. Прычашыся! Ты такі прыгожы, як прычэшасься!

Т о м сядае на канапу, згінаецца над газэтай. Загаловак аграмаднымі літарамі: «Трыюмф Франка».

У адным, толькі ў адным я хачу, каб ты быў падобны да бацькі.

Т о м. У чым жа?

А м а н д а. Як ён сачыў за сваёй зьнешнасьцю. Ніколі не дазваляў сабе неахайнасьці,

Ен адкідае на падлогу газэту і рушыць да пажарнага выхаду.

Ты куды?

Т о м. Папаліць.

А м а н д а. Ты зашмат паліш. Пачак на дзень, пятнаццаць цэнтаў за пачак. А колькі гэта будзе за месяц? Трыццаць памножыць на пятнаодаць — Том, гэта колькі атрымліваецца? Палічы і сам зьдзівісься, колькі ты мог бы зэканоміць. Хопіць, каб заплаціць за курсы бухгальтараў пры Вашынгтонскім унівэрсытэце! Ты толькі падумай, сынок, як было б цудоўна!

Т о м а гэтая думка зусім не натхняе.

Т о м. Я лепей буду паліць.

Выходзіць за парог, за ім з грукатам зачыняюцца дзьверы.

А м а н д а (нацята). У тым іўся бяда...

Застаўшыся адна, паварочваецца і глядзіць на фатаграфію мужа.

Танцавальная музыка: All the world is waiting for the sunrise!

Tom (da гледачоў). Праз завулак ад нас была танцавальная заля «Парадыз». Увесну там расчынялі ўвечары вокны ды дзьверы, так што музыку было чуваць і звонку. Часам выключалі сьвятло толькі на столі зіхцеў вялікі люстраны шар. Ён паволі круціўся, і яго пяшчотныя вясёлкавыя агеньчыкі распушчаліся ў прыцемках. Тады аркестар граў вальс ці танга што-небудзь павольнае, пачуцьцёвае, а парачкі выходзілі з танцзалі ў завулак, каб ніхто іх не турбаваў. Было відаць, як яны цалуюцца за сьметніцамі ды тэлеграфнымі слупамі. Гэта іх узнагарода за аднастайнае, разьмеранае жыцьцё, жыцьцё бязь зьменаў і прыгодаў жыцьцё, падобнае да майго.

У гэты год прага да аваніураў быццам лунала ў паветры. Яны чакалі маладых на кожным рагу.

У Гішпанп была Герніка!

Тут толькі жарсны хот-сьвінг ды віно, танцзалі і бары, кіно і сэкс, што павісаў у змроку, як ліхтар, і поўніў сьвет зіхоткімі падманлівымі вясёлкамі...

А сьвет напяўся ў чаканьні выбухаў!

А м а н д а адварочваецца ад фатаграфіі мужа і выходзіць за дзьверы.

А м а н д а (уздыхае). Так, пажарны выхад усяго толькі вартае жалю падабенства ганка. (Сьцеліць газэту і грацыёзна-стрымана, быццам на арэлі на плянтацыі ў Дэльце, сядае на прыступку.) А куды ты глядзіш?

Т о м. На месяц.

А м а н д а. Што, сёньня ёсьць месяц?

Т о м. Вунь узыходзіць, над крамай Гарфінкела.

А м а н д а. Ах, вось ён! Срэбны сярпочак! Ты ўжо загадаў жаданьне?

Т о м. М-м-м угу.

А м а н д a. А што ты пажадаў?

Т о м. Сакрэт.

А м а н д а. Вось як, сакрэт? Тады і я не скажу.

Т о м. Іду ў заклад, што я тваё жаданьне адгадаю.

А м а н д а. Ты ўмееш чытаць думкі?

Т о м. Ты ня сьфінкс.

А м а н д а. У мяне няма сакрэтаў. Удачы ды шчасьця маім улюбёным дзецям вось чаго я пажадала на мясяц. I заўсёды жадаю і калі на небе месяц, і калі яго няма.

Т о м. А я думаў, ты пажадала кавалера для Лаўры.

А м а н д а. Чаму ты так кажаш?

Т о м. Ты ж прасіла мяне прывесьці каго-небудзь. Хіба ня памятаеш?

А м а н д а. Памятаю, я асьцярожна падказвала табе, што тваёй сястры пайшло б на карысьць, калі б ты запрасіў да нас у госьці якога-небудзь прыемнага юнака, што працуе з табой на складзе. Па-мойму, я не аднойчы пра гэта згадвала.

Т о м. Так, паўтарала дзень пры дні.

А м а н д а. Ну і?..

Т о м. Ну і ён прыйдзе.

А м а н д а. Што?

Т о м. Ня што, а хто. Госьць.

Зьвеставаньне вітае музыка. А м а н д а падымаецца.

ВЫЯВА НА ЭКРАНЕ: Кавалер з букетам у руках.

А м а н д а. Ты запрасіў да нас у госьці прыемнага маладога чалавека?

Т о м. Так. На абед.

А м а н д а. Праўда?

Т о м. Праўда!

А м а н д a. I ён... згадзіўся?

Т о м. Згадзіўся!

А м а н д а. Дык гэта... гэта... гэта... цудоўна!

Т о м. Я ведаў, што ты ўзрадуесься.

А м а н д а. Значыць, вы пэўна дамовіліся?

Т о м. Вельмі пэўна.

А м а н д a. I хутка?

Т о м. Вельмі хутка.

А м а н д а. Том, дзеля Хрыста, кінь ламацца і кажы ўсё як ёсьць!

Т о м. Што казаць?

А м а н д а. Ну вядома, я хачу ведаць, калі ён прыйдзе\

Т о м. Заўтра.

А м а н д а. Заўтра!

Т о м. Так, заўтра.

А м а н д а. Але, Том...

Т о м. Што, мама?

А м а н д а. У мяне зусім не застаецца часу!

Т о м. Якога часу?

А м а н д а. Падрыхтавацца. Чаму ты адразу ж не патэлефанаваў, як толькі яго запрасіў, у тую ж хвіліну, як ён згадзіўся? Я б ужо рыхтавалася! Ты што, не разумееш?

Т о м. Ня трэба гэтак мітусіцца.

А м а н д а. Ах, Том, вядома ж, трэба мітусіцца, я хачу, каб усё было як сьлед, а не абы-як! Трэба што-небудзь прыдумаць, і хутка!

Т о м. He разумею, нашто ўвоіуле нешта прыдумляць.

А м а н д а. Вось-вось, не разумееш. Нельга прымаць госьця ў сьвінарні! Трэба начысьціць да бляску ўсё сталовае срэбра, што мне падаравалі на вясельле. Трэба папрасьці і адпрасаваць абрусы і сурвэткі з манаграмай, памыць вокны і павесіць чыстыя фіранкі... А адзежа? Нам жа трэба ў нешта адзецца ці не?

Т о м. Мама, ня варта дзеля яго гэтак мітусіцца!

А м а н д а. Ты разумееш, што гэта першы хлопец, зь якім мы пазнаёмім тваю сястру?

Жах, вусьціш, ганьба, што твая небарака сястрычка ніколі нікога, ні-ко-га не прымала! Том, хадзем у хату! (Адчынле дзьверы.)

Т о м, Навошта?

А м а н д а. Я хачу ў цябе нешта спытаць.

Т о м. Калі ты будзеш уздымаць мітусьню, я ўсё адмяню, скажу, каб ён не прыходзіў!

А м а н д а. Толькі паспрабуй! Нішто так ня крыўдзіць чалавека, як адмененыя сустрэчы. Проста давядзецца працаваць, як рабыні. Асаблівага шыку ня будзе, але ўсё пройдзе прыстойна. Хадзі ў хату.

Т о м зь цяжкім уздыхам ідзе за ёю.

Сядай!

Т о м. Дзе?

А м а н д а. Дзякуй Богу, у нас ёсьць новая канапа. I таршэр, трэба будзе сказаць, каб прывезьлі таршэр, я выплачваю за яго крэдыт... Паркалёвыя накідкі каб весялей глядзелася. Я, вядома, спадзявалася паклеіць новыя шпалеры... А як яго зваць?

Т о м. О’Конар.

А м а н д а. Так, значыць, на абед рыбу. Заўтра ж пятніца. Трэба будзе згатаваць ласасіны з поліўкай Дэркі. А што ён робіць? Працуе на складзе?

Т о м. Вядома! Дзе б яшчэ я...

А м а н д а. Том, ён... п’е?

Т о м. Што за пытаньне?

А м а н д а. Твой бацька піў\

Т о м. Толькі не распачынай!

А м а н д а. Значыць, п’е?

Т о м. Калі і п’е, мне пра гэта невядома.

А м а н д а. Правер, упэўніся. Я зусім не хачу, каб хлопец маёй дачкі піў.

Tom. Mo ты трохі прысыіеіпваеш падзеі? О’Конар яшчэ нават не зьявіўся на гарызонце!

А м а н д а. Але заўтра зьявіцца. Каб пазнаёміцца з тваёю сястрой. А што мне пра яго вядома? Нічога! Старым дзеўкам жывецца лепей, чым жонкам прапойцаў!

Т о м. 0 Бо-о-о-жа!

А м а н д а. Спакайней!

Т о м. Процьма хлопцаў знаёмяцца зь дзяўчатамі, зь якімі і не зьбіраюцца жаніцца!

А м а н д а. Ах, Том, кінь свой сарказм, хоць калі-небудзь будзь сур’ёзны! (Яна бярэ грабеньчык.)

Т о м. Што ты робіш?

А м а н д а. Прычэсваю твой віхор! А гэты юнак, ён на якой пасадзе?

Т о м (змрочна падпарадкоўваецца і грабеньчыку, і допытпу). Ен, мама, на пасадзе распарадчыка па адгрузцы.

А м а н д а. Ну што ж, напэўна, вельмі адказная праца, якую маглі б даручыць і табе, быў бы ты толькі болып амбітны. А колькі ён зарабляе?

Т о м. Здаецца, каля васьмідзесяці пяці даляраў на месяц.

А м а н д а. Ну, на гэтыя грошы не параскашуеш, але...

Т о м. Гэта на двавдаць больш, чым я.

А м а н д а. Я выдатна ведаю! Але сямейнаму чалавеку гэтага, пэўна, хапае, толькі каб зводзіць канцы з канцамі.

Т о м. Так, але О’Конар не сямейны чалавек.

А м а н д а. Але можа ім стаць, так? Калі-небудзь у будучыні?

Т о м. Зразумела: пляны й задумы.

А м а н д а. 3 усіх мне вядомых людзей ты адзіны ніяк ня хочаш пагадзіцца з тым, што дзень будучы робіцца днём сёньняшнім, а сёньняшні мінулым, а мінулае ператвараецца ў крыніцу адвечнага шкадаваньня, калі як сьлед усё не сплянаваць!

Т о м. Я над гэтым падумаю.

А м а н д а. Што за зьнявага да маці? Як можна? Распавядзі мне яшчэ пра гэтага... як, ты казаў, яго зваць?

Т о м. Джэймз Д. О’Конар. «Д» азначае «Дэлані».

А м а н д a. О Божа! Ірляндзец на сто адсоткаўі I ня п’е?

Т о м. Мне што, зараз патэлефанаваць і спытацца?

А м а н д а. Ёсьць толькі адзін спосаб гэта высьветліць: зрабіць асьцярожныя запытаньні ў адпаведны момант. У маім юнацтве ў Блю-Маўнтын, калі ўзьнікалі падазрэньні, што юнак п’е, дзяўчына, якая прымала ад яго знакі ўвагі калі такая знойдзецца\ часам гутарыла са сьвятаром яго парафіі, ці хутчэй яе бацька, калі ён быў жывы, каб, так бы мовіць, прамацаць характар хлопца. Вось так далікатна вырашаліся падобныя праблемы, каб утрымаць маладую дзяўчыну ад трагічнай памылкі.

Т о м. Тады як здарылася, што ты ўсё ж зрабіла трагічную памылку?

А м а н д а. У твайго бацькі быў настолькі нявінны выгляд, ён каго заўгодна падмануў бы! Варта яму ўсьміхнуцца і ўвесь сьвет счараваныі

Няма для дзяўчыны нічога горшага, чым падпасьці пад чары прыгажуна! Спадзяюся, містэр О’Конар не занадта прывабны?

Т о м. He, не занадта. У яго твар у каналушках, дый нос так сабе.

А м а н д а. Але ён не зусім страхалюдны?

Т о м. He зусім. Я б сказаў, сярэдняй ступені страхалюднасьці.

А м а н д а. Асоба вось што сапраўды каштоўнае ў мужчыне.

Т о м. Я заўсёды так казаў.

А м а н д а. Нічога падобнага ты не казаў і, падазраю, ніколі пра гэта не задумляўся.

Т о м. Адкуль такая падазронасьць?

А м а н д а. Прынамсі, спадзяюся, ён з тых, хто ідзе наперад і не спыняецца на дасягнутым?

Tom. Па-мойму, ён працуе над сабой.

А м а н д а. Чаму ты так думаеш?

Т о м. Ен ходзіць у вечаровую школу.

А м а н д а (праменіцца радасьцю). Цудоўна! А што ён робіць, то бок вывучае?

Т о м. Радыётэхніку і рыторыку.

А м а н д а. Значыць, ён марыць далёка пайсьці! Юнак, які вывучае рыторыку, ня можа не імкнуцца да высокіх пасадаў! А радыётэхніка? За ёю будучыня! Гэта вельмі, вельмі паказальныя рэчы. Кожнай маці трэба ведаць пра юнака, які прыходзіць да яе дачкі. 3 сур’ёзнымі намерамі ці не гэта неістотна.

Т о м. Толькі мушу цябе папярэдзіць: ён ня ведае пра Лаўру. Я ня стаў яму даводзіць, што мы гэта не бяз задняй думкі. Я проста спытаўся: «Хочаш зайсьці да нас на абед?» Ён адказаў: «О’кей», вось і ўсё.

А м а н д а. Ня дзіва: ты ў нас красамоўны, як пугач.

Але ён даведаецца пра Лаўру, як прыйдзе. I пабачыць, якая яна мілая, і прыемная, і прыгожая, і падзякуе лёсу, што прывёў яго да нас на абед.

Т о м. Мама, ты зашмат чакаеш ад Лаўры.

А м а н д а. Што ты хочаш сказаць?

Т о м. Мы бачым усё гэта ў Лаўры, бо яна наша, і мы яе любім. Мы нават не заўважаем, што яна калека.

А м а н д a. He кажы «калека»! Ты цудоўна ведаеш, я забараніла ўжываць гэтае слова!

Т о м. Мама, паглядзі праўдзе ў вочы: так яно і ёсьць. I гэта яшчэ ня ўсё.

А м а н д а. Што значыць «яшчэ ня ўсё»?

Т о м. Лаўра не такая, як іншыя дзяўчаты.

А м а н д a. I па-мойму, розьніца толькі на яе карысьць.

Т о м. He зусім. У вачох іншых людзей чужых яна да жудасьці сарамлівая, яна жыве ў сваім уласным сьвеце, і таму чужынцам здаецца дзівачкай.

А м а н д a. He кажы «дзівачкай».

Т о м. Зірні праўдзе ў вочы: так яно і ёсьць.

Музыка ў танцзалі зьмяняецца на танга, мінорнае і нейкае злавеснае.

А м а н д а. Скажы, калі ласка, чаму гэта яна дзівачка?

Т о м. Яна жыве ў сваім уласным сьвеце сьвеце... шкельцаў... (Падымаецца. А м а н д а з грабеньчыкам у руках устурбавана глядзіць на Т о м а.) Яна слухае старыя грамафонныя кружэлкі і ўсё... (Глядзіць на сябе ў люстры, ідзе да дзьвярэй.)

А м а н д а (рэзка). Ты куды?

Т о м. У кіно. (Выходзіць за дзьверы.)

А м а н д а. Толькі не ў кіно! Кожны вечар у кіно! (Таксама падыходзіць да дзьвярэй.) Я ня веру, што ты ўвесь час ходзіш у кіно!

Але ён сышоў. А м а н д а якую хвіліну з хваляваньнем глядзіць яму ўсьлед. Потым да яе вяртаюцца радасьць жыцьця й аптымізм, яна адварочваецца ад дзьвярэй. Падыходзіць да парт’ераў.

Лаўра! Лаўра!

Тая адгукаецца з кухні.

Л а ў р а. Што, мама?

А м а н д а. Пакінь талеркі хадзі сюды!

Зьяўляецца Л а ў р а з ручніком для посуду.

(Вясёла.) Лаўра, хадзі сюды і загадай жаданьне на месяц!

ВЫЯВА НА ЭКРАНЕ: Месяц.

Л а ў р а (уваходзіць). На месяц?

А м а н д а. Срэбны сярпочак месяц. Лаўра, зірні церазь левае плячо і загадай жаданьне!

Л а ў р а зьлёгку разгубленая, быццам яе раптоўна пабудзілі. А м а н д а хапае яе за плечы, ставіць напаўпаварота да дзьвярэй.

А м а н д а. Лаўра, мілая, ну загадай жаданьнеі

Л а ў р а. Чаго мне пажадаць, мама?

А м а н д а (голас яе дрыжыць, вочы раптоўна напаўняюцца сьлязьмі). Шчасьця! Удачы!

Гучыць скрыпка, згасае сьвятло.

Заслона.

СЦЭНА ШОСТАЯ

ВЫЯВА: Герой школы.

Т о м. I вось у наступны вечар я прывёў да нас на абед Джыма. Я трошкі ведаў яго яшчэ ў школе. Там ён быў героем. У ім спалучаліся надзіва шырокая натура ды жыцьцёвая моц ірляндца са зьнешнім ільсьняным бляскам навенькага парцалянавага сэрвізу. Здаецца, ён ва ўсім быў зоркай першай велічыні: лідэр баскетбольнай каманды, прэзыдэнт дэбат-клюбу, прэзыдэнт выпускной клясы, старшыня сьпеўнага гуртка, ён сьпяваў галоўныя партыі ў апэрэтах, якія штогод ставіліся ў школе. Ен ніколі не хадзіў спакойна вечна ляцеў і скакаў: здавалася, яшчэ трошачкі і ён адолее закон зямнога прыцягненьня. Джым стрымгалоў імчэў наперад празь юначыя гады, і было цалкам лягічна меркаваць, што да трыццаці ён апынецца ну ня менш як у Белым доме. Аднак пасьля заканчэньня Солданаўскай школы Джыму давялося сутыкнуцца з большай сілай супраціву. Хуткасьць руху значна запаволілася. Праз шэсьць гадоў пасьля школы ён займаў пасаду, ненашмат лепшую за маю.

ВЫЯВА: Клерк.

На складзе ён быў адзіным, з кім я трохі сябраваў. Ён цаніў мяне, бо я памятаў ягоную былую славу, бачыў, як Джым выйграваў баскетбольныя гульні, атрымліваў срэб-

ны кубак за перамогу ў дэбатах. Ён ведаў, што, калі працы на складзе няшмат, я зазвычай цішком зачыняўся ў кабінцы прыбіральні і крэмзаў вершы. Ен даў мне мянушку Шэксьпір. Іншыя хлопцы на складзе ставіліся да мяне з падазронасьцю ды варажнечай, а Джым з добрым іумарам. Пад ягоным уплывам астатнія паступова перасталі глядзець на мяне з-пад ілба, пачалі ўсьміхацца, як усьміхаюцца, пабачыўшы нейкага дзіўнага сабачку, што трухае недзе там збоку.

Я ведаў, што Джым з Лаўрай былі знаёмыя ў Солдане, і чуў, як Лаўра з захапленьнем казала пра ягоны голас. Наколькі Джым быў цэнтрам усеагульнае ўвагі, настолькі Лаўру ніхто не заўважаў. Калі ён і памятаў Лаўру, дык не як маю сястру, бо, калі я запрасіў яго на абед, ён расплыўся ўсьмешкаю і сказаў: «Ведаеш, Шэксьпір, я і ня думаў, што ў цябе ёсьць сям’я».

Што ж, зараз даведаеода.

Кватэра асьветленая.

НАДПІС НА ЭКРАНЕ: «Чую, як ідуць».

Каля пятай гадзіны ў пятніцу. Вясновы надвячорак, калі

«ў небе разьлітыя вершы». У кватэры Уінгфілдаў далікатнае бледна-жоўтае сьвятло. А м а н д а сапраўды працавала, як рабыня, каб падрыхтавацца да візыту. Вынік каго заўгодна ўразіў бы. Новы таршэр з абажурам ружовага шоўку; раней са столі вытыркаўся дрот электраправодкі цяпер ён схаваны пад каляровым папяровым ліхтарыкам.

На вокнах ветрык надзімае новыя белыя фіранкі, на крэслах і канапе новыя паркалёвыя накідкі, упершыню выцягнутыя на сьвет Божы колькі новых падушак на канапу.

На падлозе раскіданыя адчыненыя скрыні й абгорткавая папера.

Пасярод пакою, узьняўшы рукі, стаіць Л а ў р а.

А м а н д а ўкленчыла перад ёю, як перад абразамі, папраўляе край новай сукенкі. Яе колер і пакрой са згадак

пра былое. У Л а ў р ы па-новаму ўкладзеныя валасы так больш пяшчотна, больш да твару. У ёй выявілася нейкае вытанчана-далікатнае, незямное хараство: Л а ў р а як напаўпразрыстае шкельца, дакрануўся праменьчык і яна на хвілінку зазіхцела трапяткім сьвятлом...

Яно няіснае, яно міне...

А м а н д а (нецярпліва). Чаго ты дрыжыш?

Л а ў р а. Мама, я празь цябе так хвалююся!

А м а н д а. Хвалюесься? Празь мяне? Чаму?

Л а ў р а. Праз усю гэтую мітусьню! Ты надта сур’ёзна да гэтага ставісься!

А м а н д а. Лаўра, я цябе не разумею. Няўжо табе падабаецца адно дзень пры дні сядзець у хаце? А як толькі я спрабую нешта дзеля цябе зрабіць ты супраціўляесься. (Падымаецца.) Ну, зірні на сябе. He, чакай, чакай хвілінку, у мяне ідэя!

Л а ў р а. Што такое?

А м а н д а бярэ з пудры дзьве пухоўкі, загортвае іх у насоўкі і ўкладае Л а ў р ы пад грудзі.

Л а ў р а. Мама, што ты робіш? Я ня буду гэтага насіць!

А м а н д а. Будзеш!

Л а ў р а. Навошта?

А м а н д а. Бо, калі казаць горкую праўду, у цябе пляскатыя грудзі.

Л а ў р а. Нібыта мы ставім пастку...

А м а н д а. Кожная прыгожая дзяўчына — гэта пастка, і прыўкрасная пастка, у якую жадаюць патрапіць мужчыны!

НАДПІС НА ЭКРАНЕ: «Прыўкрасная пастка».

Зірніце на сябе, паненка. Вы сёньня будзеце як ніколі прыўкраснай!

А зараз дай мне прыбрацца. Вашая маці яшчэ здольная ўсіх зьдзівіць!

Напяваючы нешта вясёленькае, хаваецца за парт’ерамі.

Л а ў р а марудна падыходзіць да вялікага люстра і з урачыстасьцю глядзіць на сябе. Ад павеву ветру гайдаецца фіранка з павольнай зграбнасьцю, зь ціхмяным сумным уздыхам.

А м а н д а (за сцэнай). Яшчэ ня цёмна.

Л а ў р а паварочваецца каля люстэрка, у вачох трывога.

НАДПІС НА ЭКРАНЕ: «Вось мая сястра: вітайце яе, скрыпкі!»

Музыка.

А м а н д а (са сьмехам за сцэнай). 0, я вам нешта пакажу! Я зьбіраюся ўсіх уразіць!

Л а ў р а. Чым, мама?

А м а н д а. Хвілінку цярпеньня і ўбачыце! Я тут нешта выцягнула са старога куфра. Зрэшты, мода за гэты час ня так ужо моцна і зьмянілася... (Расхінае парт’еры.) Паглядзіце на маці!

На ёй дзявочая вуалевая сукенка жаўтаватага колеру з блакітным шаўковым пасам. У руках букецік нарцысаў, і вось амаль ажывае казка яе юнацтва.

А м а н д а (ліхаманкава). У гэтай самай сукенцы я вяла катыльён, у Сансэт-Гіл двойчы была лепшай у кэйкўоку, я надзявала яе на баль у губэрнатара ў Джэксане! Бачыш, Лаўра, як я праходзілася па бальнай залі?

Прыўздымае край спадніцы і робіць колькі дробных крокаў.

Я надзявала яе ў нядзелю, калі зьбіраліся кавалеры. Яна была на мне ў той дзень, калі я пазнаёмілася з вашым бацькам...

Усю вясну я хварэла на малярыю. Зьмена клімату з усходняга Тэнэсі на Дэльту... аслаблены імунітэт... мяне ўвесь час зьлёгку ліхаманіла, ня тое каб нешта сур’ёзнае, у мяне проста кружылася галава, я не магла знайсьці сабе месца! Запраіпэньні ішлі бясконца вечарыны па ўсёй Дэльце!.. «Пабудзь у ложку, казала маці, у цябе ліха-

манка!» але я не згаджалася... Прымала хінін і працягвала выяжджаць! Увечары танцы, удзень доўгія-доўгія конныя прагулкі!.. Пікнікі ах, які цуд! Травень, які цудоўны там травень! Усё ў пене глогу, усё літаральна патанае ў нарцысах!.. У тую вясну ў мяне пачалася манія на нарцысы, яны былі як насланьнё. «Мілая, твае нарцысы больш няма куды ставіць», упікала мама. А я прыносіла яшчэ, яшчэ. Дзе толькі ні пабачу нарцысы адразу крычу: «Стойце! Стойце! Нарцысы!» Я прымушала юнакоў дапамагаць мне зьбіраць нарцысы. Усе жартавалі: «Аманда... і яе нарцысы!» Урэшце не засталося ніводнай пустой вазы, у кожным куточку стаялі нарцысы. Няма вазаў? Тады я сама буду іх насіць! А потым... я... (Спыняецца перад фатаграфіяй. Музыка.) ...сустрэла вашага бацьку! Малярыя, нарцысы, і раптам гэты... юнак... (Уключае ружовы таршэр.') Спадзяюся, яны прыедуць раней, чым пачнецца дождж. (Ідзе наверх і ставіць нарцысы ў вазу на стале.) Я дала Тому грошай, каб яны зь містэрам О’Конарам узялі таксоўку.

Л а ў р а {перамяніўшыся з твару). Як, ты кажаш, яго зваць?

А м а н д а. О’Конар.

Л а ў р a. А імя?

А м а н д а. Ня памятаю. He, пачакай. Так, вядома, Джым!

Л а ў р а зьлёгку пахіснулася й ухапілася рукамі за крэсла.

НАДШС НА ЭКРАНЕ: «Толькі ня Джым!»

Л а ў р а (ледзь чутна). Толькі ня Джым!

А м а н д а. Так, вядома, Джым. За ўсё жыцьцё ніколі не сустракала ніводнага дрэннага Джыма.

Злавесная музыка.

Л а ў р а. Яго пэўна завуць Джым О’Конар?

А м а н д а. Так. А ў чым рэч?

Л а ў р а. Джым О’Конар, якога Том ведаў у школе?

А м а н д а. Ён не казаў. Па-мойму, яны пазнаёміліся на працы.

Л а ў р а. У школе мы абодва ведалі аднаго Джыма О’Конара... (3 напругай.) Калі гэта той самы... вам давядзецца абысьціся безь мяне: я ня выйду да стала.

А м а н д а. Што ты вярзеш?

Л а ў р а. Ты аднойчы спыталася, няўжо мне ніколі не падабаўся ніводны хлопец. I я паказала табе фатаграфію няўжо ты ня памятаеш?

А м а н д a. А, фатаграфіі ў школьным штогодніку? Дык ты пра таго хлопчыка?

Л а ў р а. Так.

А м а н д а. Лаўра, ах, Лаўра, ты закахалася ў гэтага хлопчыка?

Л а ў р а. Ня ведаю. Я толькі ведаю, што не змагу сядзець зь ім за адным сталом, калі гэта ён!

А м а н д а. Пэўна ня ён! Гэта неверагодна. Але ён гэта ці не, ты выйдзеш да стала. Ніякіх адгаворак.

Л а ў р a. He, мама.

А м а н д а. Я не зьбіраюся патураць тваёй блазноце, Лаўра. Я і так ад вас з Томам зашмат цярплю. Так што сядай і вазьмі сябе ў рукі, покуль яны прыйдуць. Том пакінуў свой ключ, так што табе давядзецца адчыніць ім дзьверы!

Л а ў р а (у паніцы). Мамачка, не... ты адчыні дзьверы!

А м а н д а (бесклапотна). Я буду занятая на кухні.

Л а ў р а. Калі ласка, мамачка, адчыні дзьверы, не прымушай мяне!..

А м а н д а (накіроўваецца на кухню). Мне трэба зрабіць поліўку для ласося. Што за блазнота? I праз каго? Праз госьця!

Дзьверы за ёю зачыніліся. Л а ў р а застаецца адна.

НАДПІС: «ЖАХ!»

Яна ціхенька стогне, выключае таршэр і, уся напружаная, сядае на самы ўскраек канапы, сплёўшы пальцы рук.

НАДПІС НА ЭКРАНЕ: «Адчыніце дзьверы!»

Па прыступках пажарнага выхаду Т о м і Д ж ы м падымаюцца да дзьвярэй. Пачуўшы крокі, Л а ў р a ў паніцы падхопліваецца, хаваецца за парт’ерамі.

Званок у дзьверы. У Л а ў р ы пераймае дыханьне. Яна хапаецца за горла. Глухі барабанны бой.

А м а н д а (кліча). Лаўра, мілая, адчьші!

Л а ў р а глядзіць на дзьверы і ня рухаецца.

Д ж ы м. Па-мойму, зараз пойдзе дождж.

Т о м. Угу.

Нэрвуецца. Звоніць яшчэ раз. Д ж ы м пасьвіствае і лезе ў кішэню па цыгарэту.

А м а н д а (вясёлым-вясёлым голасам). Лаўра, гэта Том і містэр О’Конар. Зрабі ласку, дарагая, адчыні дзьверы.

Л а ў р а падыходзіць да дзьвярэй кухні.

Л а ў р а (задыхваецца). Мама... падыдзі да дзьвярэй... сама!

А м а н д а выходзіць з кухні і ўзлавана глядзіць на дачку. Па-ўладарніцку паказвае рукою на дзьверы.

Л а ў р а. Калі ласка!

А м а н д а (злосным шэптам'). Ды што з табою здарылася, дурніца?

Л а ў р а (у роспачы). Калі ласка, адчыні ты, малю цябе\

А м а н д а. Лаўра, я ўжо казала, што не зьбіраюся патураць табе. Больш удалага моманту для выбрыкаў ты не магла знайсьці?

Л а ў р а. Калі ласка, мамачка, адчыні ты!

А м а н д а. Давядзецца самой, я не маіу!

Л а ў р а (у адчаі). I я не магу!

А м а н д а. Чаму?

Л а ў р а. Мне... млосна\

А м а н д a. I мне таксама млосна ад твайго глупства! I чаму вы з братам ня можаце быць як усе нармальныя людзі? Вечна нейкая прыхамаць!

Т о м націснуў званок і не адпускае.

Бязглузьдзіца нейкая! Ты можаш мне патлумачыць... (Гукае пералівістым голасам.) ХВІЛІНАЧКУ! ІДУ-У! ...з чаго б гэта табе баяцца адчыніць дзьверы? Лаўра, ідзі й адчыні! Зараз жа!

Л а ў р а. О-о-ох!

Яна вяртаецца ў пакой за парт’ерамі. Прасьлізвае да грамафона, як ачмурэлая круціць ручку й уключае кружэлку.

А м а н д а. Лаўра, зараз жа падыдзі да дзьвярэй!

Л а ў р а. Доб-ра, мама.

Нягучная мэлёдыя заежджанай «Дарданэлы» зьмякчае напругу і надае ёй мужнасьці прайсьці праз гэтае выпрабаваньне. Яна сьлізгае да дзьвярэй і асьцярожна іх расчыняе. Уваходзіць Т о м, зь ім госьць, Джым О’Конар.

Т о м. Лаўра, гэта Джым. Джым, гэта мая сястра Лаўра.

Д ж ы м (пераступае цераз парог). А я і ня ведаў, што ў Шэксьпіра ёсьць сястра!

Л а ў р а (уся напятая, трымціць і адсоўваецца ад дзьвярэй). Вель... вельмі прыемна.

Д ж ы м (шырокім жэстам працягвае руку). I мне таксама!

Л а ў р а нерашуча дакранаецца да яго рукі.

Лаўра, у цябе рука халодналі

Л а ў р а. Я... я слухалакружэлку...

Д ж ы м. Напэўна, клясычвую музыку. А табе, каб сагрэцца, трэба паставіць хот-сьвінг!

Л а ў р а. Даруйце... я яшчэ не даслухала кружэлку.

Няёмка паварочваецца, пасьпешліва выходзіць у першы пакой. На імгненьне затрымліваецца каля грамафона. Супакойвае дыханьне і прабягае за парт’еры, як спужаная лань.

Д ж ы м (шырока ўсьміхаецца). У чым рэч?

Т о м. Ты пра Лаўру? Яна... занадта сарамлівая.

Д ж ы м. Хм, сарамлівая? Цяпер рэдка знойдзеш сарамлівую дзяўчыну. Нешта я не прыгадаю, каб ты казаў, што ў цябе ёсьць сястра.

Т о м. Цяпер ведаеш, што ёсьць. Хочаш пачытаць Post Dis­patch?

Д ж ы м. Ага.

Т о м. Што? Коміксы?

Д ж ы м. Спорт! (Глядзіць у газэту.) Оўл Дызі Дын зноў скандаліць.

Т о м (абыякава). Праўда? {Запальвае цыгарэту і вяртаецца да пажарнага выхаду.)

Д ж ы м. А ты куды?

Т о м. Я іду на тэрасу.

Д ж ы м (ідзе за ім). Ведаеш, Шэксьпір, у мяне да цябе прапанова. Вельмі карысная.

Т о м. Якая?

Д ж ы м. Я хаджу на курсы.

Т о м. Так?

Д ж ы м. Па рыторыцы! Мы з табой створаныя ня дзеля складу.

Т о м. Дзякуй на добрым слове. Але пры чым тут рыторыка?

Д ж ы м. Яна расчыняе дзьверы сапраўднай кар’еры!

Т о м. А-а-а...

Д ж ы м. Кажу табе, мне яна вось як дапамагла.

ВЫЯВА: Мэнэджар у офісе.

Т о м. У чым?

Д ж ы м. Ва ўсім! Спытайся ў сябе, чым тыя, у офісе, лепшыя за нас з табой. Розумам? He. Здольнасьцямі? He. Тады чым? Толькі адным.

Т о м. I чым жа?

Д ж ы м. Уменьнем паставіць сябе ў грамадзтве вось у чым соль. Уменьнем урэгуляваць пытаньні і настояць на сваім на любым узроўні.

А м а н д а (за сцэнай). Том!

Т о м. Што, мама?

А м а н д а. Гэта вы зь містэрам О’Конарам?

Т о м. Так, мама.

А м а н д а. Цудоўна, тады ўладкоўвайцеся зручней, пачувайцеся як дома.

Т о м. Добра, мама.

А м а н д а. Спытайся ў містэра О’Конара, ці трэба яму памыць рукі.

Д ж ы м. He, не, дзякуй, я памыў рукі на складзе. Том!

Т о м. Што?

Д ж ы м. Са мной размаўляў пра цябе містэр Мэндоса.

Т о м. У станоўчым ключы?

Д ж ы м. А ты як думаеш?

Т о м. Ну...

Д ж ы м. Калі ты не прачнесься, цябе выкінуць з працы.

Т о м. Я прачынаюся.

Д ж ы м. Нешта не заўважна.

Т о м. Заўважна, але ня звонку.

ВЫЯВА НА ЭКРАНЕ: Ізноў пад усімі ветразямі імчыць фрэгат зь «Вясёлым Роджэрам» на флягштоку.

Т о м. Я рыхтуюся да пераменаў. (Перагінаецца цераз парэнчы, гаворыць ціха й узьнёсла. Агні цыркавых шатроў праз завулак і рэкляма кінатэатраў асьвятляюць яго твар. Ён падобны да вандроўнікаб Яшчэ трохі і я рынуся ў жыцьцё, у якім няма месца ані складу, ані містэру Мэндосу, ні нават вечаровым курсам па рыторыцы.

Д ж ы м. Што такое ты там мармычаш?

Т о м. Мне надакучыла хадзіць у кіно.

Д ж ы м. Куды?

Т о м. Так, у кіно. Ты толькі паглядзі (знак рукой у бок Гранд Авэню) усе авантуры, усе прыгоды загрэблі сабе кіназоркі. Ведаеш, што адбываецца? Людзі ідуць у кіно, замест таго, каб ісьці па жыцьці\ На долю галівудзкіх акто-

раў прыпадаюць прыгоды, прызначаныя ўсёй Амэрыцы, а ўся Амэрыка сядзіць у цёмнай залі і глядзіць на іх. Так, але аднойчы пачнецца вайна. Вось тады кожны можа трапіць у авантуры! Кожны, а ня толькі Кларк Гэйбл! Вось тады людзі выходзяць зь цёмнае глядзельнае залі на сьвятло і кідаюцца ў авантуры хей-хо! Прыйшла нашая чарга адкрываць выспы ў акіяне, выпраўляцца ў сафары, сутыкацца зь невядомым, далёкім, дзівосным. Але ў мяне скончылася цярпеньне. Я не хачу чакаць. Мне надакучыла хадзіць у кіно я зьбіраюся пайсьці напераді

Д ж ы м (неверагодна зьдзіўлены'). Пайсьці?

Т о м. Так.

Д ж ы м. Калі?

Т о м. Хутка!

Д ж ы м. Куды? Куды ж?

Пакуль Т о м думае над пытаньнем, нібыта ў адказ, гучыць музыка. Т о м корпаеццаў кішэнях.

Т о м. Ува мне ўсё віруе. Звонку здаецца, што я лунаю ў аблоках, я ведаю, але ўнутры ўва мне такая віхура! Варта толькі ўзяць у рукі чаравік адразу працінае думка, якое кароткае жыцьцё і як я яго марную! Як бы там ні было, але чаравік для мяне азначае толькі адное абутак вандроўніка! (Знаходзіць нейкую паперку.) Вось, паглядзі.

Д ж ы м. Што гэта?

Т о м. Я запісаўся ў...

Д ж ы м (чытае). Задзіночаньне маракоў гандлёвага флёту.

Т о м. Замест рахунку за электрычнасьць я сплаціў складкі за гэты месяц.

Д ж ы м. Калі адключаць сьвятло, ты пашкадуеш.

Т о м. Мяне ўжо тут ня будзе.

Д ж ы м. А як жа твая маці?

Т о м. Я пайшоў у бацьку. Якое дрэва такі клін, які бацька — такі сын. Бачыш, як пасьміхаецца? А ўжо шаснаццаць гадоў, як ён зьехаў.

Д ж ы м. He дуры галавы, гэта толькі словы. А што кажа маці? Т о м. Ш-ш-ш! Яна ідзе! Маці ні сном ні духам.

А м а н д а (праходзіць праз парт’еры). Вы дзе?

Т о м. На тэрасе, мама.

Яны ідуць у хату. Яна падыходзіць да ix. Т о м відавочна прыгаломшаны яе выглядам. Нават Д ж ы м крыху асьлеплены. Ен упершыню сутыкаецца з паўднёвай юначай жыцьцярадаснасьцю і, нягледзячы на вечаровыя курсы рыторыкі, неяк бянтэжыцца ад такіх нечаканых праяваў сьвецкасьці. Д ж ы м спрабуе нешта адказваць, але вясёлы сьмех ды балбатня А м а н д ы адмятаюць самую неабходнасьць адказу. Т о м зьніякавеў, але Д ж ы м, ачуняўшы ад пачатковага шоку, выяўляе бязьмежную прыязнасьць. Усьміхаецца, задаволена пасьмейваецца ён зваяваны, ён растаў.

ВЫЯВА: Амандаў юнацтве.

А м а н д а {сьціпла ўсьміхаецца, у яе падскокваюць кудзеркі, як у дзеўчыняці). Так-так-так, значыць, гэта і ёсьць містэр О’Конар. Абыдземся без цырымоніяў. Я столькі чула пра вас ад свайго сына, што нарэшце ня вытрымала і сказала: «Божа мой, Том! Замест таго, каб бясконца сьпяваць яму дыфірамбы, лепш бы запрасіў гэты скарб нябесны да нас на вячэру. Я хачу пазнаёміцца з гэтым мілым юнаком!» Ня ведаю, з чаго б майму сыну дзічыцца на поўдні так не прынята! Давайце ўсе сядзем. Па-мойму, яіпчэ трошкі сьвежага паветра нам зусім не зашкодзіць. Том, не прычыняй дзьверы. Хвіліну таму павеяў лёгкі сьвежы ветрык. Куды ён зьнік? М-м-м, ужо гэтак цёпла! А яшчэ нават і ня лета. Калі прыйдзе сапраўднае лета, мы ўсе растанем. Аднак жа ў нас сёньня вельмі лёгкая вячэра. Я думаю, у гэтую пару лепей лёгкая ежа. Як і лёгкая адзежа. Лёгкія строі, лёгкія стравы вось што трэба пры цёплым надвор’і. Узімку, ведаеце, кроў застойваецца патрэбны час, каб прыстасавацца!.. калі надыходзіць вясна...

Сёлета яна зьявілася зьнянацку. Я не пасьпела падрыхтавацца. Раптам азірнулася Божа! ужо лета! і кінулася да старога куфэрка, выцягнула гэтую сукеначку. Жах, якая яна старая! Амаль дагістарычнай эпохі. Але ў ёй гэтак добра... добра і, ведаеце, прахалодна...

Т о м. Мама...

А м а н д а. Што, мілы?

Т о м. Як наконт... вячэры?

А м а н д а. Сынок, ідзі спытайся ў сястры, ці ўсё згатавана. Ты ж ведаеш, за вячэру адказвае Лаўра. Скажы ёй, што згаладалыя хлопцы ўжо зачакаліся. (Да Д ж ы м а.) Вы бачылі Лаўру?

Д ж ы м. Яна...

А м а н д а. Адчыніла вам дзьверы? Добра, значыць, вы ўжо знаёмыя! Цяпер рэдка знойдзеш, каб такая мілая і прывабная дзяўчына, як Лаўра, была яшчэ і гаспадарлівая. Але дзякуй Боіу! Лаўра ня толькі прыгожая, але й вельмі руплівая. А я не, ніколі не любіла завіхацца па гаспадарцы. Толькі й умела, што згатаваць шарлотку. На поўдні ў нас было шмат служак. I куды ўсё падзелася? Усё, што засталося ад блаславёных дзянёчкаў... Растала, як леташні сьнег! Я была зусім не падрыхтаваная да таго, што мяне чакала ў будучыні. Усе мае кавалеры былі сыны плянтатараў, і я, вядома, прымала як належнае, што пабяруся шлюбам з адным зь іх і буду гадаваць дзяцей у вялікім маёнтку, у атачэньні мноства служак. Але як Бог папусьціць, то і сьвятыя не абароняць! Я пайшла не за плянтатара, а за тэлефоннага апэратара! За гэтага джэнтльмэна, што так вабна ўсьміхаецца. (Паказвае на фатаграфію.) За тэлефоннага апэратара, які... закахаўся ў міжгароднія паездкі, доўгія дарогі! I вось ён вандруе, а я нават ня ведаю дзе!.. Але навошта я вам кажу пра свае турботы? Распавядзіце мне пра свае спадзяюся, у вас іх няма! Том!

Tom (вяртаецца). Што, мама?

А м а н д а. Вячэра ўжо амаль згатаваная?

Т о м. Здаецца мне, вячэра ўжо на стале.

А м а н д а. Дазвольце, я сама пагляджу. (.Зграбна падымаецца і зазірае за парт’еры.') Прыўкрасна! А дзе Лаўра?

Т о м. Яна нядобра пачуваецца, гаворыць, ёй лепш не выходзіць да стала.

А м а н д а. Што за лухта? Лаўра, а, Лаўра!

Л а ў р а (з-за сцэны, ледзь чуваць). Што, мама?

А м а н д а. Зараз жа хадзі да стала. Мы безь цябе не пачнем. Містэр О’Конар, хадзіце сюды. Вы сядайце сюды, a я... Лаўра! Лаўра! Дарагая, ты прымупіаеш нас чакаць. Мы ня можам безь цябе чытаць малітвы!

Дзьверы ў пакой ледзь прыадчыняюцца, зьяўляецца Л а ў р а. Ёй відавочна млосна, вусны дрыжаць, вочы шырока расплюшчаныя, позірк застыў. Яна няцьвёрда ідзе да стала.

НАДПІС: «ЖАХ!»

Раптам абрынулася залева. Белыя фіранкі разьдзімаюцца, як ветразі, тужліва ўсхліпваюць у сінім прыцемку.

  1. .. Л а ў р а аступілася! 3 прыглушаным стогнам ухапілася за крэсла.

Т о м. Лаўра!

А м а н д а. Лаўра!

Раскат грымотаў.

НАДПІС: «АХ!»

А м а н д а (у адчаі). Лаўра, мілая, табе і праўда млосна! Том, сынок, адвядзі Лаўру ў гасьцёўню. Лаўра, адпачні, паляжы на канапе. Вось так. (Да госьця.) Увесь час завіхалася каля гарачай печкі вось і самлела. Я ёй казала, што занадта сьпякотна, але...

Вяртаецца Том. Лаўра ляжыць на канапе.

3 Лаўрай усё добра?

Tom. Так.

А м а н д а. Што гэта? Дождж? Нарэшце сьвежы, прахалодны дождж! (Спужана пазірае на госьця.) Мабыць... можна... прачытаць малітву...

Т о м неадрыўна глядзіць на яе.

Том, мілы, прачытай малітву!

Т о м. Во-о-ох! Блаславі, Божа, у дабрыні Тваёй гэтыя дары...

Яны схіляюць галовы, А м а н д а крадком кідае погляд на Д ж ы м а. У гасьцёўні выпрастаная на канапе Л а ў р а заціскае далоньню вусны, каб стрымаць рыданьні.

...што мы маем спажываць. Амін.

Згасае сьвятло.

СЦЭНА СЁМАЯ

НАДПІС НА ЭКРАНЕ: «Успамін».

Праз паўгадзіны. Наверсе за затуленымі парт’ерамі сканчаюць вячэраць.

Калі ўздымаецца заслона, Л а ў р а па-ранейшаму ляжыць на канапе, скруціўшыся калачыкам і паклаўшы галаву на бледна-блакітную падушку. Шырока расплюшчаныя вочы глядзяць зь нейкай таямнічай насьцярогай. Новы таршэр з абажурам ружовага шоўку мякка, далікатна асьвятляе твар, высьвечвае яе трапяткое, незямное хараство, якое звычайна цяжка разгледзець. Чуваць мерныя згукі дажджу, але ён суцішыўся і спыніўся пасьля пачатку сцэны. Калі ўзыходзіць месяц, паветра напаўняецца бледным сьвятлом. Праз імгненьне пасьля таго, як уздымаецца заслона, у абодвух пакоях мігціць і гасьне сьвятло.

Д ж ы м. Спадарыня Лямпачка, дзе вы?

У А м а н д ы вырываецца нэрвовая сьмяшынка.

НАДПІС: «Запазычанасьць па аплаце».

А м а н д а. Дзе быў Майсэй, калі згасла сьвятло? Ха-ха! Вы ведаеце адказ, містэр О’Конар?

Д ж ы м. He, мэм. Дзе ж ён быў?

А м а н д а. У цемры! (Д ж ы м прыязна сьмяецца.) Усім заставацца на сваіх месцах. Я запалю сьвечы. Добра, што на стале ёсьць сьвечкі, праўда? А запалка? Хто з вас, джэнтльмэны, дасьць мне запалку?

Д ж ы м. Калі ласка.

А м а н д а. Дзякуй вам, сэр.

Д ж ы м. Няма за што, мэм.

А м а н д а. Відаць, засьцерагальнік перагарэў. Містэр О’Конар, вы можаце знайсьці перагарэлы засьцерагальнік? Я дык пэўна не, а на Тома, калі датычыцца тэхнікі, спадзявацца не даводзіцца.

Гукі: устаюць з-за стала. Галасы з куханькі гучаць крьгху цішэй.

Толькі асьцярожна, ня стукніцеся. Мы зусім ня хочам, каб наш госьць зламаў сабе шыю. Добрае было б знаёмства!

Д ж ы м. Ха-ха! Дзе засьцерагальнікі?

А м а н д а. Вось тут, побач з плітою. Бачыце што-небудзь?

Д ж ы м. Хвіліначку.

А м а н д а. Электрычнасьць таямнічая рэч, праўда? Мы жывём у сусьвеце, поўным дзівосаў. Гавораць, навука адкрывае нам усе таямніцы. А мне здаецца, яна толькі стварае новыя. He знайшлі?

Д ж ы м. He, мэм. 3 усімі засьцерагальнікамі ўсё добра.

А м а н д а. Том!

Т о м. Што, мама?

А м а н д а. Колькі дзён таму я дала табе рахунак за электрычнасьць. Той, за які мы атрымалі папярэджаньні.

НАДПІС: «Ха!»

Т о м. А, той...

А м а н д а. Ты часам не забыўся яго сплаціць?

Т о м. Гм, я...

А м а н д а. Забыўся? Я так і ведала!

Д ж ы м. Напэўна, місіс Уінгфілд, Шэксьпір напісаў на рахунку верш.

А м а н д а. Я так і ведала! Даверыць яму сплаціць рахунак! У напі час забыўлівасьць дорага каштуе!

Д ж ы м. Можа, за верш ён атрымае прэмію ў дзесяць даляраў?

А м а н д а. Нічога не паробіш, правядзём астатні вечар у дзевятнаццатым стагодзьдзі, да таго, як Эдысан вынайшаў лямпачку.

Д ж ы м. Я болып за ўсё люблю сьвятло сьвечак.

А м а н д а. Што сьведчыць пра рамантычную натуру. Але гэта не апраўдвае Тома.

Ну вось, вячэра скончылася. Як ветліва зь іх боку даць нам даесьці, перш чым абрынуць нас у адвечны змрок, праўда, містэр О’Конар?

Д ж ы м. Ха-ха!

А м а н д а. Том, караю за забыўлівасьць табе будзе памыць са мной посуд.

Д ж ы м. Дазвольце мне вам даламагчы.

А м а н д а. Не-не-не, ні-за-што!

Д ж ы м. Няўжо зь мяне ніякай карысьці?

А м а н д а. Ніякай карысьці? (Захоплена-ўзьнёслым тонам.') 3 Вас? Містэр О’Конар, ды ніхто, ніхто ўжо шмат гадоў мяне гэтак не забаўляў, як вы!

Д ж ы м. О, місіс Уінгфілд!..

А м а н д а. Я ніколечкі не перабольшваю, ні-ко-леч-кі! Але вось бяда Лаўра засталася зусім адна. Складзіце ёй кампанію ў залі. Я вам дам гэты прыгожы стары кандэлябр калісьці ён стаяў на алтары ў царкве Нябеснага Прытул-

ку. Трошкі аплавіўся падчас пажару. Аднойчы ўвесну ў царкву патрапіла маланка. Цыган Джоўнз спрабаваў тады адрадзіць сваю царкву, дык ён казаў па сакрэце, што будынак згарэў дашчэнту, бо вернікі эпіскапальнае царквы на сваіх імпрэзах гулялі ў карты.

Д ж ы м. Ха-ха!

А м а н д а. Як бы гэта спакусіць Лаўру выпіць глыток віна? Ей бы пайшло на карысьць. Вы зможаце ўтрымаць і кандэлябр,і віно?

Д ж ы м. Вядома! Я ж супэрмэн!

А м а н д a. А ты, Томас, надзявай хвартух!

Дзьверы куханькі зачыняюцца пад вясёлы сьмех

А м а н д ы. Да парт’ераў набліжаецца дрыготкае сьвятло.

Калі ён уваходзіць, Л а ў р а спалохана ўздымаецца і сядае на канапе. Спачатку яна гаворыць ледзь чутна, задыхаючыся пад амаль невыносным цяжарам быць самнасам зь незнаёмым чалавекам.

НАДПІС: «Вы, напэўна, зусім мяне ня памятаеце...»

На пачатку сцэны, перш чым цёплая, сяброўская манера Д ж ы м а растапіла яе здранцьвелую сарамлівасьць, голас Л а ў р ы вельмі ціхі, яна хапае паветра, нібыта толькі што бегла па лесьвіцы.

Д ж ы м трымаецца зь мяккай іроніяй. У гэтай сцэне вельмі важна падкрэсьліць, што калі для Д ж ы м а ўсё, што адбываецца, відавочна неістотна, то для Л а ў р ы гэта вяршыня ўсяго яе патаемнага жыцьця.

Д ж ы м. Прывітаньне, Лаўра.

Л а ў р а (ціхмяна). Добры вечар. {Прачышчае горла.)

Д ж ы м. Як ты пачуваесься? Лепей?

Л а ў р а. Так. Так, дзякуй.

Д ж ы м. Гэта для цябе. Кілішак дзьмухаўцовага віна. (Працягвае ёй віно з экстравагантнай галянтнасьцю.)

Л а ў р а. Дзякуй.

Д ж ы м. Пі, толькі не напівайся.

Ён ад душы сьмяецца. Л а ў р а няўпэўнена прымае келіх, сарамліва ўсьміхаецца.

Дзе мне паставіць сьвечкі?

Л а ў р а. Дзе... заўгодна...

Д ж ы м. Можа, на падлозе? Ёсьць пярэчаньні?

Л а ў р a. He.

Д ж ы м. Я пасьцялю газэту, каб сьцякаў воск. Я люблю сядзець на падлозе. Ты ня супраць?

Л а ў р а. Не-не.

Д ж ы м. Ты не дасі мне падушку?

Л а ў р а. Што?

Д ж ы м. Падушку.

Л а ў р а. Ах... (Хуценька працягвае яму падушку.)

Д ж ы м. А ты? Ты хіба ня любіш сядзець на падлозе?

Л а ў р а. Т-т-а-к.

Д ж ы м. To чаму ня сядзеш?

Л а ў р а. Я... сяду.

Д ж ы м. Вазьмі падушку.

Л а ў р а бярэ. Сядае з другога боку ад кандэлябра. Д ж ы м склаў ногі і прыязна ёй усьміхаецца.

Калі ты так сядзіш, я цябе ледзь бачу.

Л а ў р a. А я... бачу вас.

Д ж ы м. Ведаю. Э, не, гэта несумленна, каб толькі я быў на сьвятле.

Л а ў р а пасоўвае сваю падушку бліжэй.

Выдатна! Вось так мне цябе відаць! Табе добра?

Л а ў р а. Так.

Д ж ы м. I мне добра, як у Бога за печчу. Хочаш жуйку?

Л а ў р a. He, дзякуй.

Д ж ы м. А я, з твайго дазволу, вазьму. (Задуменна разгортвае жуйку і ўздымае яе ў руцэ.) Толькі ўяві, які капітал скалаціў той, хто яе прыдумаў! Фантастыка, праўда? Будынак «Рыгліз» адная са знакамітасьцяў Чыкага. Я па-

залетась бачыў, калі езьдзіў на выставу «Стагодзьдзе прагрэсу». Ты бачыла «Стагодзьдзе прагрэсу»?

Л а ў р a. He.

Д ж ы м. Цудоўная экспазыцыя. Больш за ўсё мяне ўразіла заля навукі. Там можна ўявіць сабе будучыню Амэрыкі яшчэ больш прыўкрасную, чым сёньняшні дзень! (Паўза. Усьміхаецца ёй.) Твой брат кажа, ты сарамлівая. Гэта праўда, а Лаўра?

Л а ў р а. Я... ня ведаю.

Д ж ы м. Відаць, ты належыш да тыпу старамодных дзяўчат. М-м-м, па-мойму, гэта выдатны тып. Ты, спадзяюся, ня лічыш, што я задаю нетактоўныя пытаньні?

Л а ў р а (пасьпешліва, зьніякавеўшы). Я, мабыць, вазьму кавалачак жуйкі, калі вы... ня супраць. (Прачышчае горла.) Містэр О’Конар, вы... па-ранейшаму сьпяваеце?

Д ж ы м. Сьпяваю? Я?

Л а ў р а. Так. Я памятаю, які прыгожы ў вас быў голас.

Д ж ы м. Калі ты чула, як я сьпяваю?

У паўзе сьпявае голас за сцэнай.

Д ж ы м. Ты казала, што чула, як я сьпяваў?

Л а ў р a. О, так! Так, і вельмі часта. Вы... напэўна... зусім мяне ня памятаеце?

Д ж ы м (усьміхаецца з сумневам). Ведаеш, мне здаецца, я цябе недзе бачыў. Адразу здалося, як толькі ты адчыніла дзьверы. Я нават амаль згадаў тваё імя. Але я хацеў быў вымавіць... не імя, а так... I я змоўк, перш чым яно зьляцела ў мяне зь языка.

Л а ў р а. Можа, Влакітная Ружа?

Д ж ы м (падхопліваецца на ногі, шырока ўсьміхаеццаў Блакітная Ружа! Ну вядома, Блакітная Ружа! Дзіўна, якія толькі штукі не выкідвае памяць, праўда? Я нават і не падумаў зьвязваць цябе са школай. Так, гэта было ў школе. Я і ня ведаў, што ты Шэксьпірава сястра! Даруй.

Л а ў р а. Я і не разьлічвала. Ты... ледзь мяне ведаў!

Д ж ы м. Але ж мы перамаўляліся, га?

Л а ў р а. Так, мы... размаўлялі.

Д ж ы м. Калі ты мяне пазнала?

Л а ў р a. О, адразу ж!

Д ж ы м. Як толькі я ўвайшоў у дзьверы?

Л а ў р а. Калі я пачула тваё імя, я так і падумала, што гэта, хутчэй за ўсё, ты. Я ведала, што Том быў з табою знаёмы ў школе. А калі ты ўвайшоў у дзьверы... Тады... я не сумнявалася.

Д ж ы м. Што ж ты нічога не сказала?

Л а ў р а (ёй займае дыханьне). Я ня ведала, што сказаць, я... занадта зьдзівілася!

Д ж ы м. He, ну гэта ж трэба! Гэта, ведаеш, сапраўды цікава!

Л а ў р а. Так, праўда, але...

Д ж ы м. Мы разам хадзілі на заняткі?

Л а ў р а. Так.

Д ж ы м. Якія?

Л а ў р а. Сьпевы хор!

Д ж ы м. А-а!

Л а ў р а. Я сядзела насупраць цябе, цераз праход.

Д ж ы м. А-а!

Л а ў р а. Кожны панядзелак, сераду і пятніцу.

Д ж ы м. А, памятаю: ты заўсёды спазьнялася.

Л а ў р а. Так, мне цяжка было падымацца па лесьвіцы. I гэтая падпорка на назе, як яна грукала!

Д ж ы м. Я ніколі нічога такога ня чуў!

Л а ў р а (яе перасмыкнула ад успаміну). А мне здавалася як грымоты!

Д ж ы м. He, праўда, я ніводнага разу нават і не заўважыў.

Л а ў р а. Калі я ўваходзіла, усе ўжо сядзелі. I я мусіла праходзіць паўз усіх. Маё месца у апошнім шэрагу. 3 гэткім грукатам прайсьці цераз увесь праход, калі ўсе на цябе глядзяць!

Д ж ы м. Дарма ты гэтак саромелася.

Л а ў р а. Я ведаю, але... Я заўсёды як збаўленьня чакала, пакуль пачнуць сьпяваць.

Д ж ы м. Так, зараз я цябе згадаў. Я зваў цябе Блакітнай Ружай. Чаму?

Л а ў р а. Мяне доўга не было ў школе. А калі прыйшла, ты спытаўся, што здарылася. Я адказала: хварэла, бо блукала ў сьцюжы, а табе пачулася «блакітныя ружы». Вось ты і стаў мяне называць Блакітай Ружай.

Д ж ы м. Спадзяюся, ты нічога ня мела супраць?

Л а ў р a. He, мне падабалася. Разумееш, я мала з кім была знаёмая.

Д ж ы м. Памятаю, ты заўсёды трымалася адна.

Л а ў р а. Я... мне... ніколі не іпанцавала на сяброў.

Д ж ы м. Чаму?

Л а ў р а. Мне ад самага пачатку не пашчасьціла.

Д ж ы м. Тымаеш наўвазе, што...

Л а ў р а. Так, гэта заўсёды... як бы стаяла паміж мною і...

Д ж ы м. Нельга было гэтага дапусьціць!

Л а ў р а. Я ведаю, але... так атрымалася...

Д ж ы м. I ты заўсёды саромелася людзей!

Л а ў р а. Я спрабавала неяк даць рады, але...

Д ж ы м. He магла пераадолець сябе?

Л а ў р а. Ніяк...

Д ж ы м. Напэўна, ад сарамлівасьці трэба пазбаўляцца паступова.

Л а ў р а (засмучана). Так... Я думаю, тут...

Д ж ы м. Патрэбны час!

Л а ў р а. Так...

Д ж ы м. Варта пазнаёміцца з чалавекам бліжэй і аказваецца, ён зусім ня страшны. He забывайся, ва ўсіх ёсьць праблемы. Ня толькі ў цябе, але практычна ў кожнага чалавека. Табе здаецца, ты адзіная ў сьвеце, хто зьведаў расчараваньне. Але азірніся навокал і пабачыш безьліч гэткіх жа расчарваных людзей. Я, напрыклад, у школе ду-

маў, што праз шэсьць гадоў дасягну куды як болыпага. Памятаеш, зь якім захапленьнем пра мяне ігісаў The Torch?

Л а ў р а. О, так!

Падымаецца і падыходзіць да стала.

Д ж ы м. Там было напісана, што я абавязкова дасягну посьпеху ў любой справе!

Л а ў р а вяртаецца са штогоднікам.

Божа! The Torch!

Д ж ы м з пашанай прымае яго ў рукі. Абодва зьдзіўлена ўсьміхаюцца адно аднаму. Л а ў р а схіляецца побач зь ім, яны пачынаюць гартаць старонкі. Сарамлівасьць Л а ў р ы растае ў промнях цёплае Джымавай прыязнасьці.

Л а ў р а. Тут ты ў «Панзанскіх піратах»!

Д ж ы м (са шкадаваньнем). Я сьпяваў вядучага барытона...

Л а ў р а (захоплена). I так... прыгожа!

Д ж ы м (пратэстуе). Э-э...

Л а ў р а. Так, так, прыгожа-прыгожа!

Д ж ы м. Ты чула?

Л а ў р а. Усе тры разы!

Д ж ы м. Быць ня можа!

Л а ў р а. Можа!

Д ж ы м. Усе тры спэктаклі?

Л а ў р а (адводзіць вочы). Так.

Д ж ы м. Навошта?

Л а ў р а. Я... хацела папрасіцьу цябе... аўтограф.

Д ж ы м. Дык чаму ж не папрасіла?

Л а ў р а. Вакол цябе заўжды было столькі сяброў, што мне ніяк не вьшадала...

Д ж ы м. Трэба было проста...

Л а ў р а. Я думала, што... ну... што ты можаш падумаць, што я...

Д ж ы м. Што я мог падумаць?

Л а ў р а. Э-э-э...

Д ж ы м (з задавальненьнем згадвае). Дзяўчаты тады за мною так і віліся...

Л а ў р а. Ты меў калясальны посыіех!

Д ж ы м. Так...

Л а ў р а. Ты быў такі... добразычлівы...

Д ж ы м. Школа мяне разбэсьціла.

Л а ў р а. Цябе ўсе любілі!

Д ж ы м. I ты?

Л а ў р a. I... я, я... таксама...

Асьцярожна закрывае штогоднік у сябе на каленях.

Д ж ы м. Так, Лаўра, дай мне праграмку.

Яна дае яму праграмку. Ён ставіць мудрагелісты подпіс.

Вось. Лепш пазьней, як ніколі.

Л а ў р а. Які... сюрпрыз!

Д ж ы м. Зараз мой аўтограф няшмат каіптуе. Але, магчыма, калі-небудзь ён узрасьце ў цане. Расчараваньне гэта адное, а паняверка зусім іншае. Я расчараваўся, але не зьняверыўся. Мне дваццаць тры гады. А табе?

Л а ў р а. У чэрвені будзе дваццаць чатыры.

Д ж ы м. У цябе яшчэ ўсё наперадзе!

Л а ў р а. Але...

Д ж ы м. Ты скончыла школу?

Л а ў р а (зь цяжкасьцю). Я не вярнулася.

Д ж ы м. Хочаш сказаць, цябе выключылі?

Л а ў р а. Я кепска здала выпускныя іспыты. (Падымаецца, кладзе на месца штогоднік і праграмку. Голас трымціць.) А як... Эмілі Майзэнбах?

Д ж ы м. Гэтая нямецкая доўбня?

Л а ў р а. Як ты яе назваў?

Д ж ы м. Такая яна і ёсьць.

Л а ў р а. Ты больш зь ёю... не сустракаесься?

Д ж ы м. Ніколі ня бачу.

Л а ў р a. А ў газэце пісалі, што вы... заручаныя.

Д ж ы м. Ведаю. Але гэтыя... штукарствы на мяне не падзейнічалі.

Л а ў р а. Значыць, гэта была... няпраўда?

Д ж ы м. Эмілі папросту прымроілася.

Л а ў р а. А-а-а.

НАДПІС: «Што ты рабіла пасьля школы?»

Д ж ы м запальвае цыгарэту. Нязмушана адкідаецца на сьпіну, абапіраючыся на локці. 3 гэткай дабрынёй і абаяньнем усьміхаецца Л а ў р ы, што тая прасьвятляецца знутры нібыта сьвечкі асьвятляюць алтар.

Яна застаецца каля стала; каб прыхаваць узрушэньне, круціць у руках шкляную фігурку.

Д ж ы м (некалькі разоў зацягнуўшыся ў задуменьні). Што ты рабіла пасьля школы?

Яна нібыта ня чуе.

Га?

Л а ў р а ўздымае галаву.

Я кажу, Лаўра, што ты рабіла пасьля школы?

Л а ў р а. Нічога асаблівага.

Д ж ы м. Ну, гэтыя шэсьць гадоў ты, мусіць, нечым ды займалася?

Л а ў р а. Так.

Д ж ы м. Чым жа, напрыклад?

Л а ў р а. Я пайшла былаў бізнэс-коледж...

Д ж ы м. I што з гэтага атрымалася?

Л а ў р а. Нічога добрага... Давялося кінуць: у мяне разладзіўся страўнік...

Д ж ы м па-добраму сьмяецца.

Д ж ы м. А цяпер што робіш?

Л а ў р а. Нічога такога... асаблівага. Толькі ня думай, калі ласка, што я адно туляюся па завугольлі! Шкельцы яны

адымаюць вельмі шмат часу. Шкло рэч тонкая, патрабуе добрага дагляду.

Д ж ы м. Што ты сказала пра шкло?

Л а ў р а. У мяне... калекцыя шкельцаў...

Яна прачышчае горла й адварочваецца, уся зьніякавеўшы, засаромеўшыся.

Д ж ы м (нечакана). Ведаеш, у чым твая бяда? Комплекс непаўнавартасьці! Ведаеш, што гэта такое? Так кажуць, калі чалавек сябе недаацэньвае! Я разумею, са мною было тое ж самае. Праўда, не такі цяжкі выпадак, як у цябе. I так доўжылася, пакуль я не пайшоў на курсы рыторыкі, не паставіў голас, не даведаўся, што ў мяне ёсьць здольнасьці да навукі. Дагэтуль я ніколі не лічыў сябе выбітным чалавекам!

Я ніколі спэцыяльна гэтага не вывучаў, але адзін мой сябар гаворыць, што я магу займацца псыхааналізам лепей за прафэсійных псыхатэрапэўтаў. Я ні на што не прэтэндую, але, Лаўра, я разумею чалавечую псыхалёгію! (Вымае жуйку.) Даруй, Лаўра, калі смак сыходзіць, я заўсёды яе вымаю. Загарну ў паперку, a то яшчэ да чаравікоў прыліпне. Так. Дык вось у чым, мне здаецца, твая галоўная праблема: табе не стае веры ў сябе. Табе бракуе ўпэўненасьці. Гэтая выснова грунтуецца як на некаторых тваіх выказваньнях, так і на пэўных маіх назіраньнях. Узяць хоць бы грукат, што так цябе прыгнечваў у школе. Кажаш, табе нават вусьцішна было зайсьці ў клясу. Ты толькі паглядзі, што ты нарабіла! Кінула школу, адмовілася ад адукацыі. I праз што? Праз грукат, якога, як на мяне, увогуле не было! Маленькі фізычны недахоп вось і ўсё! Ледзьве заўважны! Тысячакроць пераболыпаны ў тваім уяўленьні.

Ведаеш, што б я табе настойліва параіў? Думай, што ў нечым ты пераўзыходзіш астатніх.

Л а ў р а. У чым?

Д ж ы м. Лаўра, ды ў чым заўгодна! Ты толькі азірніся навокал, і што ты ўбачыш? Сьвет поўніцца самымі звычайнымі людзьмі! Як было ім наканавана нарадзіцца, гэтаксама наканавана ўсім памерці! Хто зь іх мае хоць бы дзясятую частку тваіх талентаў? Ці маіх? Ці, калі ўжо на тое пайшло, чыіх заўгодна? Кожны чалавек выбітны ў чымсьці адным. Некаторыя шмат у чым! (Машынальна глядзіцца ў люсшэрка.) Толькі і трэба, што высьветліць, у чым\ Вазьмі хоць бы мяне. (Папраўляе перад люстэркам гальштук.) Mae зацікаўленьні палягаюць у электрадьшаміцы. Я, Лаўра, займаюся на вечаровых курсах па радыётэхніцы і гэта ў дадатак да вельмі адказнай працы на складзе. А яшчэ я вывучаю рыторыку.

Л а ў р а. О-о-о!..

Д ж ы м. Во я веру, што за тэлебачаньнем будучыня! (Зноў паварочваецца да яе.) I я хачу быць напагатове, каб крочыць зь ім у нагу, я хачу ўзьняцца на самы верх. Зрэшты, я ўжо завёў патрэбныя сувязі, і цяпер толькі застаецца чакаць, каб закруцілася самая тэлеіндустрыя. Поўны наперад! (Бляск у вачох.) Веды! Ту-ту-у-у! Грошы! Ту-ту-у-у! Улада! Вось цыкль, на якім будуецца дэмакратыя!

Д ж ы м энэргічны, пераканаўчы. Л а ў р а неадрыўна глядзіць на яго, невыказнае зьдзіўленьне заценіла нават ейную сарамлівасьць. Раптам ён шырока ўсьміхаецца.

Ты, напэўна, думаеш, што я занадта высокай пра сябе думкі?

Л а ў р а. Не-е-е, я...

Д ж ы м. А ты? Хіба няма нічога, што цябе болып за ўсё цікавіць?

Л а ў р а. Так... я ўжо казала... у мяне ёсьць... шкельцы...

3 кухні чуваць па-дзявочаму малады сьмех.

Д ж ы м. Я нешта не разумею. Якія шкельцы?

Л а ў р а. Маленькія такія фігуркі, упрыгожаньні: збольшага маленечкія зьвярунчыкі са шкла, настолькі таненькія ва ўсім сьвеце іншых падобных няма. Мама заве іх «шкляны заапарк».

Вось, паглядзі, калі хочаш. Гэта з самых старэйшых. Яму хутка стукне трынаццаць.

Музыка: «Шкляныя зьвярунчыкі».

Асьцярожна: варта дыхнуць і ён паб’ецца!

Д ж ы м. Лепей ня буду. Я такі няўклюдны.

Л а ў р а. Вазьмі. Я табе яго давяраю. (Кладзе фігурку яму на далонь.) Вось так. Ты вельмі далікатна трымаеш. Павярні яго да сьвятла, ён любіць сьвятло! Бачыш, як ён увесь зіхаціць знутры?

Д ж ы м. Сапраўды.

Л а ў р а. Мне нельга быць староннай, але я люблю яго болып за ўсіх.

Д ж ы м. А хто гэта такі?

Л а ў р а. Хіба ты не заўважыў? У яго з ілба расьце адзін рог!

Д ж ы м. Адзінарог?

Л а ў р а. М-м-м угу!

Д ж ы м. Адзінарогі яны, па-мойму, даўно вымерлі?

Л а ў р а. Я ведаю.

Д ж ы м. Яму, небараку, напэўна, самотна.

Л а ў р а (з усьмешкай). Калі і так, ён не наракае. Побач зь ім на паліцы стаяць канёчкі у іх няма рагоў і ўсе яны жывуць у вялікай згодзе.

Д ж ы м. А адкуль ты ведаеш?

Л а ў р а (бесклапотна). А я ніколі ня чула, каб яны сварыліся.

Д ж ы м (пасьміхаючыся). Ня чула, каб сварыліся? Вельмі добры знак. Куды яго паставіць?

Л а ў р а. Сюды, на стол. Яны любяць раз-пораз мяняць месца жыхарства.

Д ж ы м (выцягваецца). Э-ге-ге! Бачыш, як выцягнуўся мой цень?

Л а ў р а. Так на ўсю столь!

Д ж ы м (падыходзіць да дзьвярэй). Па-мойму, дождж скончыўся. (Адчыняе дзьверы пажарнага выхаду.) Адкуль гучыць музыка?

Л а ў р а. Тут праз завулак «Парадыз», танцавальная заля.

Д ж ы м. Міс Ўінгфілд, вы не адмовіцеся прайсьціся са мною ў туры вальсу?

Л а ў р а войкае.

Д ж ы м. Ці вы ўжо абяцалі ўсе танцы? Дазвольце зірнуць на вашую картку. (Хапае ўяўную картку.) Што я бачу? Кожны танец расьпісаны! Давядзецца проста закрэсьліць кагосьці.

Гучыць вальс La Golondrina.

Вальс!

Робіць некалькі паваротаў сам, а потым працягвае рукі Л а ў р ы.

Л а ў р а (у яе займае дыханьне). Я... ня ўмею!

Д ж ы м. Ну вось ізноў комплекс непаўнавартасьці! Давай, паспрабуй!

Л а ў р а. Я наступлю табе на нагу!

Д ж ы м. Я не шкляны!

Л а ў р а. Як... як... нам пачаць?

Д ж ы м. Гэта мой клопат. Трошачкі выцягні рукі.

Л а ў р а. Так?

Д ж ы м. Крыху вышэй. Добра. А зараз не націнайся, самае галоўнае расслабіцца.

Л а ў р а (сьмяецца, задыхіваючыся). Цяжка! Баюся, ты ня зможаш зрушыць мяне зь месца.

Д ж ы м. Іду ў заклад, што змагу. (Вядзе яе.)

Л а ў р a. О Божа, праўда змог!

Д ж ы м. Проста расслабся, Лаўра, проста расслабся.

Л а ў р а. Я...

Д ж ы м. Давай!

Л а ў р а. ...спрабую!

Д ж ы м. Ня так напружана вальней, вальней!

Л а ў р а. Я ведаю, але я...

Д ж ы м. Расслаб сыііну! Ну вось, так нашмат лепш.

Л а ў р а. Праўда?

Д ж ы м. Куды як лепш!

Яны нязграбна танчаць у пакоі вальс.

Л а ў р а. Божа!

Д ж ы м. Ха-ха!

Л а ў р а. Божачкі!

Д ж ы м. Ха-ха-ха!

Раптам яны натыкаюцца на стол. Д ж ы м спыняецца.

На што мы наляцелі?

Л а ў р а. На стол.

Д ж ы м. Што-небудзьупала? Па-мойму...

Л а ў р а. Так.

Д ж ы м. Няўжо твой канёчак з рогам на ілбе?

Л а ў р а. Так.

Д ж ы м. Ён... разьбіўся?

Л а ў р а. Цяпер ён нічым не адрозьніваецца ад іншых.

Д ж ы м. Страціў свой?..

Л а ў р а. Рог. Гэта неістотна. Можа, усё яшчэ і на лепшае.

Д ж ы м. Ты мне ніколі не даруепі. Гэта ж быў твой улюбёнец?

Л а ў р а. 3 улюбёнцамі заўсёды так. He бяды. Шкло лёгка б’ецца, як бы асьцярожна зь ім ні абыходзіліся. Ад транспарту паліцы дрыжаць, шкельцы падаюць.

Д ж ы м. I ўсё ж мне вельмі сорамна, што празь мяне...

Л а ў р а (усьміхаецца). Я проста буду думаць, што яму зрабілі апэрацыю. Выдалілі рог, каб ён не пачуваўся такім... дзівакаватым!

Яны абодва сьмяюцца.

А зараз ён будзе ў адной стайні зь іншымі канёчкамі, тымі, што без рагоў...

Д ж ы м. Ха-ха-ха, як сьмешна! (Раптам робіцца сур’ёзным.) Я рады, што ў цябе ёсьць пачуцьцё гумару. Ведаеш, ты... ты зусім не такая, як усе астатнія! Ты ні да каго не падобная! (Голас гучыць ціха, пяшчотна, трымціць, у ім шчырае пачуцьцё.) Табе не падабаецца, што я кажу?

Л а ў р а ня можа вымавіць ані слова.

Я меў на ўвазе, у самым лепшым сэнсе...

Л а ў р а сарамліва схіляе галаву, адводзіць вочы.

Побач з табою я адчуваю... Ня ведаю, як гэта сказаць! Мне звычайна лёгка знаходзіць словы, але... Я ня ведаю, як гэта выказаць!

Л а ў р а дакранаецца да горла, маўчыць, паварочвае ў руках пабітага адзінарога.

(Яшчэ больш пяшчотна.) Табе ніхто ніколі не казаў, што ты прыгожая?

Паўза. Музыка.

Л а ў р а са зьдзіўленьнем глядзіць на яго, адмоўна паводзіць галавою.

Так, прыгожая. Незвычайнай прыгажосьцю. Але ад гэтага яшчэ больш прывабнай. (Голас ціхі, крыху хрыплаваты.)

Л а ў р а адварочваецца, яна ледзь прытомная ад новых непаўторньгх перажываньняў.

Я б хацеў, каб ты была маёю сястрой. Я б навучыў цябе ўпэўненасьці. Незвычайныя людзі не падобныя да астатніх, але тут няма чаго саромецца. Бо астатнім ніколі ня быць такімі прыўкраснымі. Іх сотні тысячаў. Ты адна ва ўсім сьвеце. Яны паўсюдна. Ты толькі тут. Яны будзённыя, як пустазельле, а ты... ты... Блакітная Ружа!

ВЫЯВА НА ЭКРАНЕ: Блакітныя ружы.

Музыка зьмяняецца.

Л а ў р а. Але ружам не пасуе блакіт. Так не бывае....

Д ж ы м. Табе пасуе! Ты прыгожая!

Л а ў р а. Што ж ува мне прыгожага?

Д ж ы м. Усё павер мне! Прыгожыя вочы, прыгожыя валасы! Рукі прыгожыя! (Бярэ яе за руку.) Ты лічыш, я ўсё прыдумляю, бо мяне запрасілі на вячэру і я мушу выказваць прыязнасьць? О, я б мог! Мог бы разыграць такі спэктакль, мог бы нагаварыць безьліч усяго, але няшчыра. Але гэтым разам, Лаўра, я кажу ад сэрца. Я заўважыў, што ў цябе комплекс непаўнавартасьці, што празь яго ты няёмка, змушана трымаесься зь людзьмі. Нехта павінен надаць табе ўпэўненасьці, навучыць ганарыцца сабою, a не саромецца, і адварочвацца, і... чырванець... Нехта... павінен... павінен... цалаваць цябе, Лаўра!

Павольна вядзе далоньню па яе руцэ да пляча. Хваля ўзрушанай музыкі.

Раптам разварочвае яе і цалуе ў вусны.

Калі Д ж ы м адпускае яе, Л а ў р а падае на канапу, здранцьвелая, уражаная, праясьнёная2.

Д ж ы м адступае назад, шукае па кішэнях цыгарэту.

НАДПІС НА ЭКРАНЕ: «Успамін».

Крэтын!

Ён запальвае цыгарэту, унікаючы яе погляду. 3 кухні чуваць пералівісты сьмех Аманды. Лаўра марудна падымаецца, раскрывае далонь, дзе ляжыць пабіты шкляны зьвярунчык. Разіублена, зь пяшчотай разглядае

яго.

Крэтын! Мне нельга было... Я ня тое зрабіў. Ты ня паліш?

2 Паводле Алеся Разанава.

Яна падымае твар, усьміхаецца, ня чуе пытаньня. Ён трохі зьбянтэжана сядае поруч зь ёю. Яна глядзіць на яго, не гаворачы ні слова, чакае. Ен стрымана кашляе, адсоўваецца ад яе далей: ён усьведамляе, што адбываецца, цьмяна, з хваляваньнем адчувае, што робіцца ў яе душы.

(Мякка.) Хочаш... мятнае... дражэ?

Яна нібыта ня чуе, толькі вочы зьзяюць яшчэ ярчэй.

Зь мятай «Лайф-сэйвэр»? У мяне ў кішэнях сапраўдная аптэка яна заўсёды са мною... (Кідае ў pom дражэ. Потым глынае і вырашае расставіць кропкі над «і». Гаворыць марудна, крыху зьбянтэжана.) Ведаеш, Лаўра, калі б у мяне была сястра, як ты, я рабіў бы тое, што і Том. Я б запрашаў дахаты прыяцеляў, каб пазнаёміць зь ёю. Такіх, якія б здолелі... ацаніць яе.

Толькі... толькі... наконт мяне ён памыліўся. Можа, я дарэмна так кажу. Можа, ён зусім ня гэта меў на ўвазе, калі мяне запрашаў. А нават калі і так? Тут няма нічога благога. Толькі бяда ў тым, што... я не магу паступіць, як належыць. He магу папрасіць твой нумар і сказаць, што затэлефаную. He магу затэлефанаваць на наступным тыдні і прызначыць спатканьне. Я падумаў, што будзе лепш, калі я ўсё табе патлумачу, каб ты не... зразумела мяне ня так і... каб табе не было балюча...

Паўза. У Л а ў р ы вельмі, вельмі марудна мяняецца выраз твару. Яна пераводзіць позірк зь яго на фігурку на далоні. На кухні ізноў залівіста сьмяецца

А м а н д а.

Л а ў р а (ледзь чутна). Ты... болей... ня прыйдзеш?

Д ж ы м. He, Лаўра, я не магу. (Падымаецца з канапы.) Я толькі што тлумачыў, што я... ня вольны. Лаўра, я... сустракаюся зь дзяўчынай! Сур’ёзна. Яе зваць Бэтсі. Яна гэткая ж хатняя дзяўчынка, як і ты, каталічка, ірляндка. I нам добра разам.

Мы пазнаёміліся летась. На прагулцы пад месяцам па рацэ да Олтану... Параход «Маджэстык». I... ад пачатку гэта было... каханьне!

НАДПІС: «Каханьне!»

Л а ў р а зьлёгку нахіляецца наперад, учапіўшыся ў падлоктавік канапы. Ен нічога не заўважае, захоплена гаворыць пра свой уласны ўтульны сьвет.

Каханьне зрабіла зь мяне новага чалавека!

Уся нацятая, Л а ў р а падаецца наперад, учапіўшыся ў падлоктавік. Яна відавочна змагаецца зь віхурай пачуцьцяў, што яе апанавалі. Але Д ж ы м як у забыцьці, лунае далёка ад яе.

Нішто не параўнаецца зь сілай каханьня! Яно здольнае перамяніць увесь сьвет, Лаўра!

Віхура спакваля сунялася, і Л а ў р а адхіляецца назад.

Ён ізноў заўважае яе.

У Бэтсі захварэла цётка, яна атрымала тэлеграму і паехала ў Сэнтралію. А тут Том запрасіў мяне на абед, і я, вядома, згадзіўся. Я ж ня ведаў, што ты... што ён... што я... (Зьніякавеўшы, змаўкае.) Box, які я крэтын! (Падае назад на канапу.)

У Л а ў р ы на твары несусьветная туга. Сьвечкі на алтары згасьлі.

Д ж ы м змушана пазірае на яе.

Толькі не маўчы, скажы што-небудзь.

Л а ў р а закусвае вусны яны нэрвова дрыжаць, і адважна ўсьміхаецца. Ізноў раскрывае далонь, у якой ляжыць пабітая шкляная фііурка. Асьцярожна бярэ яго руку, уздымае да сваёй. Далікатна кладзе адзінарога яму на далонь, сьціскае над зьвярунчыкам ягоныя пальцы.

Што ты робіш? Лаўра, ты хочаш, каб я ўзяў яго?

Яна згодна хітае галавой.

Навошта?

Л а ў р а. Наўспамін...

Яна падымаецца, няцьвёрда падыходзіць да грамафона, схіляецца над ім, круціць ручку.

НАДПІС НА ЭКРАНЕ: «Усё так кепска сканчаецца!» або: ВЫЯВА: Госьць, які вясёла разьвітваецца.

У гэты момант радасная А м а н д а забягае ў першы пакой. Яна нясе збанок салодкага напою і талерку мігдалавага печыва. Талерка з залатым беражком, на ёй намаляваныя макі.

А м а н д а. Так-так-так! Якое цудоўнае пасьля дажджу паветра, праўда? А я вам, дзеці, зрабіла напою! (Радасна паварочваецца да госьця.) Джым, вы ведаеце песеньку пра ліманад?

Ліманад, ліманад, Сыдзе для старых дзяўчат!

Д ж ы м (змушана). Ха-ха! He, ніколі ня чуў.

А м а н д а. Лаўра, у цябе такі сур’ёзны выгляд.

Д ж ы м. У нас была сур’ёзная размова.

А м а н д а. Вось і добра! Значыць, вы лепей пазнаёміліся.

Д ж ы м (няўпэўнена). Ха-ха! Так.

А м а н д а. Вы, сучасная моладзь, куды як больш сур’ёзныя, чым маё пакаленьне. Я ў юнацтве была такая вясёлая!

Д ж ы м. I вы не зьмяніліся, місіс Уінгфілд.

А м а н д а. Сёньня да мяне вярнулася маладосьць! Вы так мяне ўзрадавалі сваім візытам, містэр О’Конар! (Круціць галавой, заліваючыся сьмехам. Пралівае ліманадў О-о-о! Я ахрысьцілася!

Д ж ы м. Дазвольце мне.

А м а н д а (ставячы збан). Вось так. Я паглядзела аказваецца, у нас ёсьць п’янкія вішні. Узяла ды зрабіла ліманад.

Д ж ы м. Дарэмна вы клапаціліся, місіс Уінгфілд.

А м а н д а. Клапацілася? Гэта ж зусім ня клопат, а чыстая забава! Вы хіба ня чулі, як я выдурнялася на кухні? У вас, пэўна, гарэлі вушы. Я казала Тому, як я злуюся, што ён хацеў вас ад нас схаваць! Ён мусіў даўным-даўна вас запрасіць! Але цяпер, калі вы знайшлі да нас дарогу, я хачу, каб вы сталі тут частым госьцем. Заходзьце да нас, і не гады ў рады, а чым часьцей. Нам будзе так добра, так вясёла разам!

Вы толькі ўдыхніце паветра! Якое сьвежае, і які прыгожы месяц!

Я зьнікаю, зьнікаю я ведаю, дзе маё месца, калі моладзь вядзе... м-м... сур’ёзныя размовы.

Д ж ы м. He сыходзьце, місіс Ўінгфілд. Рэч у тым, што мне трэба ісьці.

А м а н д а. Ісьці? Ужо? Вы жартуеце. Яшчэ і вечар ня скончыўся, містэр О’Конар!

Д ж ы м. Ведаеце, як яно бывае...

А м а н д а. Вы хочаце сказаць, што малады чалавек, які працуе, мусіць трымацца рэжыму. Добра, мы адпусьцім вас раней. Але толькі пры ўмове, што наступным разам вы застанецеся даўжэй. Калі вам зручней? У суботу ўвечары? Самы зручны час для маладога чалавека, занятага на працы.

Д ж ы м. Я мушу пасьпяваць і зранку, і ўвечары, місіс Ўінгфілд.

А м а н д а. Божа, ды вы сапраўды амбітны чалавек! Вы і ўвечары працуеце?

Д ж ы м. He, мэм, гэта не праца, гэта Вэтсі.

Ён рашуча ідзе праз пакой, каб узяць свой капялюш. Аркестар у танцзалі «Парадыз» грае пяшчотны вальс.

А м а н д а. Бэтсі? Бэтсі? Хто такая... Бэтсі?

Зь неба даносіцца злавесны раскат грымотаў.

Д ж ы м. Дзяўчына. Дзяўчына, зь якой я сустракаюся!

Ён абаяльна ўсьміхаецца. Абрынуліся нябёсы.

НАДПІС: «Абрынуліся нябёсы».

А м а н д а (працяглы ўздых). Гэта... у вас сур’ёзна, містэр О’Конар?

Д ж ы м. Мы зьбіраемся ўзяць шлюб у другую нядзелю чэрвеня.

А м а н д а (уздыхае). Віншую! А Том і не сказаў, што вы заручаны.

Д ж ы м. На складзе яшчэ ніхто і не здагадваецца, а тое, ведаеце, як яно бывае. Пачынаюць дражніць цябе «Рамэо» і ўсё такое... (Спыняецца перад авальным люстэркам, надзяе капялюш. Уважліва папраўляе палі, каб выглядаць сапраўдным франтам.) Дзякуй за цудоўны вечар, місіс Уінгфілд. Напэўна, гэта і ёсьць сапраўдная паўднёвая гасьціннасьць.

А м а н д а. Якія дробязі.

Д ж ы м. Спадзяюся, у вас ня склалася ўражаньне, нібыта я зьбягаю. Але я абяцаўся сустрэць Бэтсі на вакзале Ўэбаш, а пакуль гэтая калымага даедзе, ужо яе цягнік прыйдзе. Некаторыя жанчыны вельмі ня любяць чакаць.

А м а н д а. 0 так, я ведаю жаночая тыранія! (Працягвае руку.) Бывайце, містэр О’Конар. Зычу вам удачы, і шчасьця, і посьпеху усяго разам. I Лаўра таксама! Праўда, Лаўра?

Л а ў р а. Так.

Д ж ы м (бярэ яе руку}. Бывай, Лаўра. Я зьбераіу твой падарунак, як найвялікшы скарб. А ты не забывай маю параду. (Вясёла крычыць на разьвітаньне.) Пакуль, Шэксьпір! Дзякуй вам вялікі! Дабранач!

Шьгрока ўсьміхаецца і бесклапотна ідзе ўніз.

Захоўваючы адважна-вясёлы выраз, А м а н д а зачыняе дзьверы за госьцем. Вяртаецца ў пакой. На твары разгубленасьць. Яны з Лаўрай не наважваюцца глядзець адна на адну. Л а ў р а схіляецца над грамафонам, заводзіць яго.

А м а н д а (зьнясілена, ледзь чуваць). Усё гэтак кепска сканчаецца. Я б на тваім месцы ня стала слухаць кружэлкі. Такім чынам... Наш госьць быў заручаны на шлюб! Том!

Т о м (здалёк). Што, мама?

А м а н д а. Хадзі сюды на хвілінку. Я табе скажу нешта да жудасьці сьмешнае.

Т о м (уваходзіць зь мігдалавым печывам і ліманадам у руках). Што, наіп госьць ужо сышоў?

А м а н д а. Ён рана адкланяўся. Ну і пакпіў жа ты з нас!

Т о м. Што такое?

А м а н д а. Ты не сказаў, што ён заручаны.

Т о м. Джым? Заручаны?

А м а н д а. Як ён нам толькі што паведаміў.

Т о м. Каб я сонца ня бачыў! Я і ня ведаў.

А м а н д а. Вельмі дзіўна.

Т о м. Што тут дзіўнага?

А м а н д а. Хіба ты не казаў, што ён твой лепшы сябар на складзе?

Т о м. Так, але адкуль жа мне было ведаць?

А м а н д а. Скрайне дзіўна, калі ты ня ведаеш, што твой лепшы сябар зьбіраецца ажаніцца!

Т о м. Я на складзе працую, а не сую нос у чужое жыцьцё.

А м а н д а. Ты нічога ні пра каго ня ведаеш! Жывеш у сваіх мроях і ствараеш ілюзіі!

Ён падыходзіць да дзьвярэй.

Куды ты?

Т о м. У кіно.

А м а н д а. Так-так. Выставіў нас поўнымі ідыёткамі і ў кіно! Якія высілкі, падрыхтоўка, выдаткі! Новы таршэр, дыванок, сукенка Лаўры! I ўсё дзеля чаго? Каб забаўляць чужога жаніха! Ідзі, ідзі ў кіно! Ня думай пра нас, пра кінутую маці, пра незамужнюю сястру калеку, бяз працы! Хай нішто не замінае тваёй сябялюбнай асалодзе! Ідзі, ідзі, ідзі сабе ў кіно!

Т о м. I добра, і пайду! Чым болып ты крычыш пра сябялюбства, тым хутчэй я сыду, і зусім не ў кіно!

А м а н д а. Ідзі! Хоць на край сьвету! Эгаіст! Летуценьнік!

Т о м разьбівае аб падлоіу шклянку. Выбягае да пажарнага выхаду, з грукатам зачыняе дзьверы. Ускрык Л а ў р ы яе зачапіла дзьвярыма.

Музыка ў танзалі скончылася. Т о м роспачна хапаецца за парэнчы, падымае твар да халоднага бледнага месяца, што ліе сьвятло праз вузкую бездань завулку.

НАДПІС НА ЭКРАНЕ: «I бывай...»

Заключны маналёг Т о м а ідзе сынхронна з пантамімай у кватэры. Сцэна ўнутры выконваецца нібыта за гуканепранікальным шклом. Л а ў р а скруцілася калачыкам на канапе. А м а н д а гаворыць ёй нешта ў суцяшэньне. Калі не чуваць словаў, зьлятае ўсё глупства А м а н д ы, у ёй зьяўляюцца годнасьць і трагічная прыгажосьць. Рысаў Л а ў р ы не відаць пад цёмнымі валасамі, покуль напрыканцы яна не ўздымае твар, каб усьміхнуцца маці. Жэсты А м а н д ы, якая суцяшае дачку, павольныя і грацыёзныя, амаль як у танцы.

Дагаварыўшы, яна на імгненьне затрымлівае позірк на фатаграфіі бацькі і потым зьнікае за парт’ерамі. На завяршэньне Томавага маналёгу Л а ў р а задзімае сьвечкі і тым сканчае п’есу.

Т о м. Я сышоў не на край сьвету, я сышоў значна далей... Бо самая даўтая адлегласьць час...

Неўзабаве мяне звольнілі за верш, накрэмзаны на скрыні для туфляў.

Я пакінуў Сэнт-Луіс. Апошні раз сышоў прыступкамі пажарнага выхаду і далей пайшоў па сьлядох бацькі. Я імкнуўся ў руху здабыць тое, што страціў у прасторы. Я шмат вандраваў. Вялікія гарады праляталі перад вачыма, як апалае лісьце, у яркіх фарбах, але адарваныя ад галінкі.

Я хацеў спыніцца, але нешта нібыта гналася за мною ўсьлед. Яно заўсёды засьпявала мяне раптоўна, зьнянацку. Ці даляціць знаёмая мэлёдыя... Ці нават трапіцца празрыстае шкельца...

Вось я іду па вуліцы ўначы ў незнаёмым горадзе, яшчэ не пасьпеўшы знайсьці сяброў. Праходжу каля асьветленай крамы, дзе прадаюць парфуму. У вітрыне ляжаць каляровыя шкельцы, маленечкія празрыстыя флякончыкі самых далікатных фарбаў, быццам асклепкі разьбітае вясёлкі.

I тады мне да пляча дакранаецца сястра. Я паварочваюся і гляджу ёй у вочы...

Ах, Лаўра, Лаўра, я намагаўся пакінуць цябе, але я вярнейшы, чым мне б хацелася!

Я цягнуся па цыгарэту, я пераходжу на другі бок вуліцы, забягаю ў кіно ці ў бар, купляю чаго выпіць, размаўляю зь першым-лепшым незнаёмцам што заўгодна, абы задзьмуць твае сьвечкі!

Л а ў р а схіляецца над сьвечкамі.

...Бо сёньня сьвет асьляпляюць бліскавіцы! Задзьмі свае сьвечкі, Лаўра, і бывай...

Яна задзімае сьвечкі.

  1. Філязофская проза

ЎІЛЬЯМ Голдынг

БОГ СКАРПІЁН

* * *

У небе не было ні расколінкі, ні плямкі на густой эмалевай сінядзі. Пасярод яе плыло сонца, але нават яно плавілася, распушчалася золатам ва ўльтрамарыне, пералівіста граючы. Неба ліло спапяляльнае сьвятло і сьпёку. Дол між двума доўгімі камяніскамі зьнерухомеў, як і яны самі.

Цёмная, мёртвая, спынілася вада ў рацэ. Пра рух нагадвалі толькі колцы пары, што ўздымаліся ад зямлі. На ссохлых, растрэсканых глеістых берагох квяцістымі стаямі застылі рачныя птушкі, утаропіўшыся ў нішто. Зарасьці пажоўклага палірусу, дзе-нідзе расьсечаныя зламанай сьцяблінай, падпертай астатнімі, у сваім здранцьвеньні паходзілі на трысьнягі, намаляваныя на дамавінах. I хоць са ссохлага венчыка раз-пораз падала семя, яно не прарастала, а так і заставалася ляжаць на водмелі. Але ўдалечы вада была глыбокая, можа, глыбінёй на мілі. I там, у глыбі, таксама гарэла сонца, распуіпчалася ў эмалевай сіні марской бездані, што зьлівалася з густой сінечай нябеснага скляпеньня над жоўта-чырвонымі камяніскамі. Тыя, быццам ня ў стане вытрываць два сонцы запар, нібы раставалі, дрыжалі за смугою паветра.

Паміж камяніскамі й ракою ляжала чорная гарэлая зямля. Іржышча было гэткае ж безжыцьцёвае, як птушыныя пёркі, што там і тут зачапіліся за паасобныя сьцябліны. Рэдкія дрэ-

вы пальмы, акацыі у безнадзеі паніклі лістотаю. Ня менш зьмярцьвелыя ды зьнерухомленыя стаялі вапнаваныя мазанкі, і гэткія ж зьнерухомленыя людзі: мужчыны, жанкі, дзеці застылі абапал гасьцінцу, пракладзенага ўздоўж берагу ракі. Павярнуўшыся плячыма да сонца, так што іх постаці адкідалі кароткія сінія цені, яны глядзелі туды, куды цякла рака. Прыўзьнятыя рукі, прыадкрытыя раты, вочы не міргаюць.

Здалёк пачуўся няясны шум. Чакальнікі перакінуліся позіркамі, абцёрлі спатнелыя далоні аб ільняную адзежу, зноў прывітальна ўзьнялі рукі, яшчэ вышэй, чым раней. Дзеці (яны былі зусім галяком) пачалі штось выкрыкваць ды бегаць, покуль іх не сунялі, даўшы поўху, жанчыны ў доўгіх ільняных строях, падперазаных над грудзямі.

На гасьцінцы зь ценю купкі пальмаў зьявіўся чалавек. Ягоныя рухі нечым нагадвалі дрыжаньне камяніскаў. Усе вочы скіраваліся толькі да яго. Дзіўна адзеты, ён нават здалёк вырозьніваўся сярод усіх астатніх. Чалавек наблізіўся да выспачкі голага іржышча, і стала відаць, што ён бяжыць, трухае, спатыкаючыся на выбоінах, між тым як людзі, паўзь якіх ён шкандыбаў, махалі рукамі, крычалі, пляскалі ў далоні, праводзячы яго позіркам. Ен параўняўся з суседнім полем, і ўжо былі добра відаць ягоныя строі, ня менш дзіўныя за рухі. Адзеньне й высокі галаўны ўбор зь белага лёну; шырокае ўпрыгожаньне на грудзі (яно падскоквала з кожным крокам), запясьцевыя бранзалеты й сандалі блішчэлі золатам і сінядзьдзю; яшчэ больш блішчэлі жазло і цэп, што ён трымаў у руках. Блішчэла і ўся цёмная скура: зь яго сьцякаў пот, падаў у растрэсканую зямлю. Пабачыўшы струмені поту, людзі крычалі япічэ гучней. Тыя, хто быў прабег крыху разам зь ім, выціралі твары, сьцішвалі крок і адставалі.

Цяпер бегуна можна было разгледзець да драбніцаў. Калісь авальны твар, склюдаваны раскошай ды ўладай, зрабіўся прастакутным; да яго дастасоўвалася й усё каржакаватае цела. Ен удаваў на чалавека, у якога ў галаве думак мала, але

тыя, што ёсьць, трымаюцца стала й не падлягаюць перагляду. Цяпер ён думаў пра адное: бегчы, бегчы, не спыніцца. Аднак да гэтай асноведзі дамешваліся зьдзіўленьне й абурэньне. Абурэньне цалкам апраўдвалася, бо галаўны ўбор раз-пораз спаўзаў бегуну на вока, і ён мусіў папраўляць яго жазлом. Хвост цэпа ўпрыгожвалі залатыя й сінія пацеркі, і калі чалавек завысока яго ўздымаў, іх бляск сьляпіў яму вочы. Час ад часу, нібы згадаўшы, ён складаў жазло і цэп крыжом на жываце, так што гэтыя знакі ўлады церліся адзін аб адзін, як быццам заточваліся нажы. У дадатак навокал роем віліся мухі усяго гэтага больш як дастаткова, каб пачувацца абураным. Што да зьдзіўленьня, то знайсьці яго прычыну было ня так лёгка. Ён ледзь бег праз поле. Вось побач зь ім застаўся толькі адзін хударлявы, цяглісты маладзён, які выгукваў падбадзёрваньні, маленьні й уславу адначасова:

-  Бяжы, Вялікі Гаспадар! Бяжы дзеля мяне! Жыцьця! Моцы! Здароўя!

Дабегшы да канца поля, яны нібыта перакрочылі нябачную мяжу. Людзі, што купіліся каля нешматлікіх хацінаў, пасунуліся наперад, пачалі крычаць:

-        Бог! Бог! Вялікі Гаспадар!

Усе адразу ўсхапіліся, замітусіліся, сталі гукаць, як маладзён. Воклічы, сьмех і сьлёзы віталі бегуна. Кабеты сьпяшаліся стаць чым бліжэй да сьцяжыны, дзе ён бег, на дзяцей забыліся, яны блыталіся між шпаркіх цемнаскурых ног. Ен трухаў вузенькай вулачкай, і мужчыны пабеглі зь ім разам. Узьняўшы руку і праводзячы бегуна белымі, як кварц, вачыма, стаяў сьляпец, высахлы і скурчаны, нібы кій, на які той абапіраўся. Але і ён крычаў:

-  Жыцьця! Моцы! Здароўя! Вялікі Гаспадар! Вялікі Гаспадар! Вялікі Гаспадар!

Бяіун быў ужо за паселішчам, ён зьвёў за сабою ўсіх маладых мужчынаў, а жанкі, застаўшыся на месцы, сьмяяліся й плакалі:

-   Вачыла, сястрыца? Я да Яго дакранулася!

А Вялікі Гаспадар па-ранейшаму шкандыбаў наперад, па-ранейшаму папраўляў свой непаслухмяны галаўны ўбор, быў па-ранейшаму абураны і, бадай, яшчэ больш зьдзіўлены. Ужо мала хто бег разам зь ім, дый тыя толькі ад паселішча, алроч хударлявага маладзёна. Потым і яны, задыхаўшыся, спыняліся, але з усьмешкай глядзелі ўсьлед Вялікаму Гаспадару (за сьпінай у яго падскокваў яшчэ адзін атрыбут хвост) і ягонаму спадарожніку. Чулася толькі цяжкае дыханьне ды тупаценьне. Мужчыны паціху вярталіся да паселішча, дзе на запоўненай людзьмі вуліцы ставіліся козлы, выносіліся гладышы, жбаны, чопы густога піва.

Калі беіуна было ўжо не чуваць, сьляпец, які так доўга стаяў ля гасьцінца, апусьціў руку. Ен не пайшоў да паселішча, а павярнуўся і, намацваючы кіем дарогу праз іржышча, потым праз маладыя зарасьці, пасунуўся да ракі, пакуль не натрапіў на голы растрэсканы глей у ценю пальмаў на беразе. Там, скрыжаваўшы ногі, паклаўшы перад сабой рукі ды схіліўшы галаву, так што адзіная нявыгаленая доўгая пасма падала з-за вуха да каленяў, сядзеў маленькі хлопчык. Гэткі ж хударлявы, як і сьляпец, але не такі цемнаскуры, адзеты бездакорна чыста, калі не лічыць некалькіх наліплых прыбярэжных пылінак.

Сьляпец сказаў у паветра:

-  Што ж, Яго больш не відаць. Нам не пабачыць такога яшчэ сем гадоў.

-   Я нічога ня бачыў, абыякава адказаў хлапчук.

-   Зь Ім бег той маладзён, якога ўсе завуць Хлусам.

Хлопчык падскочыў.

-   Чаму ты мне не сказаў?

-   Навошта?

-   Я б пайшоў паглядзець!

-   На Хлуса, а не на Бога, твайго бацьку?

Я люблю яго. Ён хлусіць, але яго хлусьня здымае цяжар нябёсаў. I ён ёсьць.

-   Ёсьць кім?

Хлопчык раскінуў рукі.

-   Ён проста ёсьць.

Сьляпец прысеў на зямлю, паклаў кій сабе на калені.

-   Сёньня вялікі дзень, сын фараона. Ты, зразумела, ведаў?

Мне сказалі нянькі, таму я і зьбег. Вялікі дзень значыць, трэба стаяць на сонцы і не варушыцца. Тады мне робіцца млосна. А я мушу ўзьнімаць дым ды прамаўляць словы. Мушу нешта есьці, нешта апранаць, нешта піць.

Я ведаю. Ды хто ня ведае? У цябе хада, як у маленькага старога. Але сёньня Бог спраўдзіць сябе, і, магчыма, табе стане лепш.

Як Ён можа спраўдзіць сябе?

Сьляпец крыху падумаў.

Ну, калі ўжо на тое, дык як Ён можа трымаць нябёсы ды падымаць раку? I аднак жа... Нябёсы ня падаюць, а рака падымаецца, як і раней. Таемства.

Я стаміўся ад таемстваў, уздыхнуў сын фараона.

-   У іх нашае жыцьцё, сказаў сьляпец. Ты паглядзі. Бачыш тую пальму, што зьлева?

-        Сонца сьлепіць вочы.

Ну, добра. Калі б паглядзеў, дык убачыў бы на камлі засечкі. На два локці ад зямлі Засечка Смутку. Калі б вада не паднялася вышэй, людзі б галадавалі. Колькі табе гадоў? Дзесяць? Адзінаццаць? Гэта здарылася, калі я быў не нашмат старэйшы за цябе. Тагачасны Бог прыняў атруту.

-        Людзі галадавалі? Паміралі?

Мужчыны, жанкі й дзеці. Але наш Бог магутны, найвялікшы ў каханьні (хоць у Яго няма дзяцей, акрамя тваёй сястры й цябе), паляваныгі, у тым, каб есьці ды піць. Вада падымецца да Засечкі Шчодрага Ураджаю.

Сыну фараона стала цікава, хоць сонца й біла ў вочы.

А якая там засечка на самай верхавіне?

Сьляпец патрос галавою, як быццам хацеў адагнаць благія прадчуваньні.

Аднойчы ня памятаю калі было прадказана, што вада дойдзе да гэтай засечкі. Гавораць, яе зрабіў хтосьці з багоў, але рака ніколі да яе не падымалася. Калі вады зашмат, гэта яшчэ горш, чым калі замала. Яна патапіла б увесь сьвет і білася аб сьцены Дому Жыцьця. Гэта, сьляпец нахіліўся ўбок і перайшоў на шэпт, Засечка Апошняй Бяды.

Сын фараона нічога не адказаў. Праз імгненьне сьляпец намацаў яго калена, ласкава пагладзіў.

Для цябе гэта надта вялікая веда. Хай так. Аднойчы, калі мяне ня будзе, а Бог пяройдзе ў Адвечнае Ёсьць у Доме Жыцьця, ты сам станеш Богам. Тады ўсё і зразумееш.

Сын фараона ўпарта ўскінуў галаву й надрывіста ўсклікнуў:

He хачу быць богам!

Чаму? Ёсьць тут хто-небудзь?

Хлапчук кулачкамі біў ссохлы глей:

Ня буду! Ім мяне не прымусіць!

Ціха, дзіця. Калі б яны толькі пачулі... Няўжо ты не падумаў пра мяне?

Але сын фараона ўтаропіўся ў невідуіпчыя вочы, нібыта хацеў прымусіць іх убачыць сябе.

Ня буду... He маіу. Я ня ўмею падымаць раку і трымаць нябёсы... Мне прыходзяць сны... Там цямрэча. Усё падае, цісьне, душыць. Я не магу зварухнуцца, не магу дыхаць...

На ягоным твары каціліся сьлёзы. Ён рукой выцер возгры:

-   Я не хачу быць богам!

Сьляпец загаварыў іучна і цьвёрда, каб хлопчык слухаў кожнае слова:

-   Калі ты возьмеш шлюб са сваёю сястрою дачкой Бога...

Я не зьбіраюся браць шлюб. Ніколі, нечакана палка прамовіў малы. Ніколі. Асабліва з Прыўкраснай Кветкай. Увогуле ніколі. Як гуляюся з хлопчыкамі, дык далося ж ім у знакі тое паляваньне! Выбіваюся зь сілаў, займае дыханьне. А дзяўчаты ім толькі й падавай гульні ў жанімства! Валтузайся на іх, покуль зноў жа ня зойме дыханьне, а тады яны валтузаюцца на мне, ажно галава кружыцца.

Сьляпец памаўчаў.

Што ж, сказаў ён нарэшце. Што ж...

Я б хацеў быць дзяўчынкай, прамовіў сын фараона. Прыгожай дзяўчынкай, якой нічога ня трэба рабіць, толькі быць прыгожай ды прыгожа апранацца. Тады мяне ня змусілі б стаць богам.

Сьляпец пачухаў нос.

— I ты ня хочаш трымаць неба? Падымаць раку? Забіць вала? Пацэліць у метку?

-   Я не магу нават разгледзець тую метку, ня тое што пацэліць.

-       Што ты кажаш, дзіця?

-        У мяне перад вачыма белая смуга...

-        Сын фараона, ты... ня хлусіш?

-        Яна гусьцее. Паволі, але гусьцее.

-        Быць ня можа!

-        Значыць, ты разумееш...

-        Але, беднае маё дзіцятка, што яны кажуць?

Я нікому не распавядаў. Я стаміўся ад замоваў, курэньняў, ад гідкіх напояў. Я стаміўся.

Сьляпец узвысіў голас:

Але ж ты сасьлепнеш! Пакрысе, год за годам... Дзіця! Падумай пра нас! Падумай пра Засечку Апошняй Бяды!

Што мне да тога? Калі б я быў дзяўчынкай...

Сьляпец кіем і ступакамі дзёр зямлю.

Яны мусяць уведаць! Яны тэрмінова мусяць уведаць. Бедны сын фараона, бедны слабенькі хлопчык! Бедны народ!

Хлапчук паспрабаваў схапіць сьляпца за лытку, але той вызваліўся й нязграбна падхапіўся на ногі.

-  Нікому не кажы!

-  Я мушу, дзіцятка. Яны цябе вылечаць...

-  He!

-   Калі Бог прабяжыць усё кола, я зьвярнуся да Яго, Ен мяне пачуе!

-  Я не хачу быць богам!

Але сьляпец прысьпешваў ужо хаду, пастукваючы кіем па знаёмых дрэвах, беспамылкова ступаючы вузкімі сьцежкамі паміж арашальнымі каналамі да высахлым глеем. За ім, побач зь ім бег сын фараона, крычаў, хапаў яго за апранахі, цягнуў за руку. Аднак сьляпец сьпяшаўся далей, штось мармытаў, трос галавою, затуляўся ад яго кіем.

-  Беднае дзіця! Беднае дзіця!

Зьнясілены, заплаканы, паўасьлеплены сонцам, сын фараона ўрэшце здаўся, запаволіўся, адстаў і спыніўся. Упаўшы каленьмі ў пыл, заплакаў. Выплакаўшыся, ён так і застаўся ляжаць, галавой у пяску. Потым пачаў нешта прамаўляць, быццам узважваў кожнае слова ці завучваў іх на памяць:

-   He разумею, што ён вярзе. Я добра бачу абодвума вачыма.

I яшчэ. Гэтую фразу ён, бадай, учуў у калідорах Вялікага Дому:

-  Гэты чалавек апантаны.

I яіпчэ, проста, без прыўкрас:

-  Я сын фараона. Ён хлусіць.

Ен абапёрся рукамі й каленкамі аб зямлю, падняўся. Прымружваючы вочы, пайшоў далей, трымаючыся ў ценю пальмаў. Усю дарогу паўтараў, нібыта завучаны ўрок: «Ён хлусіць. Ён хлусіць».

Далей шоргат спадніцаў, патокі словаў, лепятаньне. На яго наляцелі, падхапілі на рукі дзьве нянькі чарнаскурая й брунатная. Яго заціскалі, залапгчылі, абплакалі, аблаялі, за-

кліналі, угаворвалі, ледзь не задушылі ў абдымках. Яго панесьлі да Вялікага Дому, тады паставілі на зямлю, зноў абдымалі-цалавалі, чысьцілі адзеньне, ахіналі сваім пахам і потам, прыціскалі тоўстымі рукамі да вялізных грудзей. Яго ўпікалі, які, маўляў, ён кепскі, бо прыкінуўся, што сьпіць, і яны на хвілінку высьлізнулі паглядзець на Бога, распавялі, як яго шукалі-абшукаліся, дзе толькі магчыма, папярэдзілі, каб ён нікому-нікому не казаў, дакаралі, што ён дрэнна ставіцца да сваіх нянек, якія толькі й дбаюць адно пра ягонае шчасьце. Потым за руку завялі ў бакавую браму Вялікага Дому, хуценька прыбралі, каб ён мог зьявіцца на людзі. Мабыць, ён ня чуў, якія небясьпечныя кракадзілы, рачныя пачвары, ільвы, шакалы ды старыя абадранцы, бо раз-пораз ціхенька паўтараў, не зьвяртаючы ні на кога ўвагі:

-   Ен хлусіць.

Нарэшце яго правялі празь Вялікі Дом да пляцу перад галоўнай брамай. Хоць у гэты дзень Вог спраўджваў сябе, людзей на пляцы амаль не было. Але па той бок галоўнай брамы два шэрагі вояў чарнаскурых, зь вялізнымі шчытамі й дзідамі утварылі калідор, каб даць Богу дарогу. За плячыма вояў таўкліся людзі з паселішчаў уздоўж ракі. Калі Бог толькі распачынаў свой шлях, іх галасы патанулі ў агульным шуме. Яны ўжо на ўсё нагледзеліся, нават на Прыўкрасную Кветку, якая стаяла на ўзвышэньні побач з брамаю на чале сваіх жанчын. Яны стаміліся ўзірацца ў сьцежку й гасьцінец на фоне камяніскаў, якім Бог мусіў бегчы назад. Маўчалі флейты, Прыўкрасная Кветка застыла, нібы таксама была аздабленьнем, часткай убраньня пляцу. Бог яшчэ не зьявіўся. Гледачы шукалі, на што б гэта паўзірацца, і тут якраз паказаўся сын фараона. Ён узьнік на прыступках Вялікага Дому. Абапал яго вялізныя размаляваныя калёны і вялізныя тоўстыя нянькі. На плісаваным адзеньні ні пылінкі, на сандалях зьзяюць залатыя накладкі. Зьзяе золатам і нешырокае ўпрыгожаньне на грудзі, і бранзалеты на руках. Адзіную пасму валасоў рас-

часалі, уклалі, намасьцілі, так што яна зрабілася нібы выразаная са слановай косьці. На вуснах застыла ледзь заўважная ўсьмешка «на людзі», але калі з натоўпу пачуліся жаночыя воклічы, маўляў, які ён прыгожанькі, які міленькі, твар хлопчыка літаральна расплыўся ад непрыхаванага задавальненьня. Ен спыніўся каля ўзвышэньня Прыўкраснай Кветкі, прымружыўшы вочы, разгледзеў яе твар на фоне махалаў, потым належным жэстам схіліў руку да калена. 3 дапамогай нянек падняўся і стаў зь ёю побач. Вочы ў яго міргалі. Прыўкрасная Кветка гнутка, зграбна, з усьмешкай любові й пяшчоты нахілілася да яго. Па-жаноцку правяла тыльным бокам далоні яму па іпчацэ, прашаптала:

-   Ты плакаў, малеча.

Хлапчук сузіраў свае сандалі.

Натоўп загуў мацней. Сын фараона падняў галаву, a Прыўкрасная Кветка зрабіла крок наперад, пацягнула яго за сабою. 3-за сьпінаў ім у рукі ўклалі пальмавыя галінкі. Брат і сястра глядзелі туды ж, куды й усе, на сьцежку.

Уверх па рацэ, ледзь было відаць, скала, зь якой выломваўся вялікі пляскаты каменны выступ. На ім месьцілася нізкае даўгое збудаваньне. Уздоўж краю выступу бегла дробная фігурка. Потым за ёю зьявілася другая. Разгледзець іх было нялёгка: ад сьпёкі ў паветры калывалася лёгкая смуга, якая скажала іх рухі. Яны паходзілі на дзьвюх лялек на матузках, што зьмянялі за гэтай заслонай свае абрысы і нават на імгненьне зьнікалі ў ёй. I раптам над натоўпам па абодва бакі кардону ўзьняўся, пагойдваючыся пад ветрам, тын, потым зарасьці, потым сапраўдны гуіпчар пальмавых галінак. Застагналі флейты.

-   Жыцьця! Моцы! Здароўя!

Першым з дваіх быў ня Бог, а Хлус. Гэты танклявы маладзён ня проста бег наперад, а раз-пораз вяртаўся, абягаў вакол Бога, адчайна махаў рукамі, падбадзёрваў яго, падганяў. Хлус спатнеў, але ня страціў імпэту ды гаваркосьці. За ім

рухаўся Бог, Вялікі Гаспадар, Фараон, Сужэніца якога далучылася да Адвечнага Ёсьць, Цар-Вол, Цар-Сокал, Валадар Верхняе Краіны. Бег ён марудна, і ў тым, як зацята ён вастрыў свой нож, адчувалася роспач. Ён яшчэ болып, чым раней, блішчэў ад поту, вопратка прыліпала да сьцёгнаў. Зь ім дрыжала зямля і мігцела сонца. Белы галаўны ўбор даўно споўз, ён ужо не папраўляў яго жазлом ці цэпам. Нават хвост у яго канвульсіўна торгаўся, як у жывёлы ў агоніі. На бягу яго хіснула ўбок.

О не! усклікнуў Хлус.

Вялікі Гаспадар! Вялікі Гаспадар! у галасох людзей гучаў той жа адчай, што перасмыкаў твар беіуна. Уражаныя былі нават воі. Быццам імкнучыся падтрымаць яго, яны расступіліся, парушылі шэрагі. Сын фараона пабачыў, як паміж імі прасьлізнула да гасьцінца знаёмая постаць з кіем у руцэ. Узьняўшы яго перад сабой, Сьляпец стаяў, ускінуўшы дагары твар. Спатыкаючыся, Бог церушыў да пляцу, за ім змыкаўся натоўп. Сьляпец штось крычаў ва ўвесь голас але ніхто ня чуў. У дарожным пыле адбіваліся сьляды Бога то мацней, то слабей. У яго падгіналіся калені, шырэй разявіўся рот, вытарапгчыліся вочы. Зараз паваліцца. Ен натыкнуўся на кій сьляпца, рукі апалі, калені падкасіліся, і з вырачанымі вачыма ён грымнуўся на зямлю, перакуліўся, зьнерухомеў. Белы ільняны галаўны ўбор адкаціўся ўбок.

Усе імгненна змоўклі, і гэтую цішу прарэзаў голас сьляпца:

-   Бог, сын фараона сьлепне! Твой сын сьлепне!

Хлапчук у роспачы працягнуў рукі да Прыўкраснай Кветкі. Тая ўсьміхалася, як і раней. Ён завучана выкрыкнуў:

-   Ён хлусіць!

-   Сын фараона сьлепне!

Прыўкрасная Кветка прамовіла ясным, спакойным голасам:

-   Вядома, ён хлусіць, мой любы. Воі! У яму яго!

Boi шчыравалі, расчышчаючы месца вакол Бога, які ўпаў, і Хлуса, які схіліўся над ім. Сьляпца атачыла шчыльнае людзкое кола. Ен быў ім як забаўка, як лялька, што ўмее крычаць. Прыўкрасная Кветка загаварыла зноў:

-   Ён кіем зачапіў Бога, каб Той упаў.

Некалькі вояў скіраваліся да сьляпца. Праклаўшы сабе шлях праз натоўп, яны схапілі яго. Прыўкрасная Кветка сьціснула братава запясьце, страсянула, незаўважна для іншых шапнула:

-   Усьміхніся!

-   Ен, кажу, хлусіць!

-   Усьміхніся, ёлупень.

3 апошніх сілаў сын фараона выціснуў усьмешку, але на твары ў яго пабеглі сьлёзы, калі сястра пацягнула яго з узвышэньня і далей як мага больш ганарліва праз Галоўную Браму. Воі вызвалялі ім шлях, некалькі чалавек несьлі Бога. Прыўкрасная Кветка разам са сваімі жанчынамі пасьпешліва перадала сына фараона нянькам, тыя павялі яго прэч ад людзкіх вачэй, каб ніхто ня бачыў, як ён плача. Потым Прыўкрасная Кветка з жанчынамі таксама зьнікла.

У двары Вялікага Дому Бога сустрэла нібы адмыслова падрыхтаваная дзеля гэтага выпадку працэсія. Шэсьць чалавек несьлі насілкі. Адзін быў апрануты ў леапардавую скуру, іншы калі гэта чалавек меў галаву шакала. На чале ішоў высокі мужчына, нашмат старэйшы за Вялікага Гаспадара. Ен насіў даўгое адзеньне зь белага лёну. Голеная галава блішчэла пад сонцам. Хлус падышоў спачатку да яго, адразу загаварыў:

-   Авохці мне, Вярхоўны Жрэц, як жудасна, так, жудасна і як недарэчна! To бок я хацеў сказаць, як жудасна! Хто б мог падумаць! Хто б мог здагадацца!

Вярхоўны Жрэц усьміхнуўся.

-   Гэтага нельга было выключаць.

-   Памятай, я ні на што не прэтэндую. Зусім.

Вярхоўны Жрэц добразычліва яму ўсьміхнуўся:

Ды ну, шаноўны Хлус, ты сябе недаацэньваеш.

Хлус падскочыў, як быццам працяты дзідай.

Не-не-не! Павер, зь мяне больш ніякай карысьці.

Бога паклалі на насілкі. Працэсія рушыла да Вялікага Дому. Вярхоўны Жрэц правёў яе поглядам.

Ён любіць зноў і зноў слухаць твае прыдумкі.

Хлус запыніў яго перад уваходам, пацягнуў за крысо:

Ён так часта іх чуў, што сам усе памятае. Або можа загадаць, каб Яму намалявалі!

Стары напалову павярнуўся, зірнуў на Хлуса праз плячо:

Ён учора казаў іншае.

Далібог, я зусім-зусім, ніколечкі не патрэбны, павер мне!

Вярхоўны Жрэц павярнуўся цалкам, абвёў Хлуса вачыма, паклаў руку на плячо:

Скажы, Хлус, мне проста цікава чаму ты ня хочаш далучыцца да Жыцьця?

Але маладзён ня слухаў. Ён глядзеў паўз старога ўглыб Вялікага Дому.

Ён будзе яшчэ раз?

Будзе што?

Будзе бегчы! Яго зачапілі. Ён будзе бегчы яшчэ, праўда?

Стары вывучаў яго з глыбокай прафэсійнай цікаўнасьцю.

Ня думаю, мякка прамовіў ён. Насамрэч я ўпэўнены, што не.

Вярхоўны Жрэц пайшоў у Вялікі Дом адзін. Хлус застаўся на прыступках. Ён трымцеў, дрыжаў, хапаўся за спалатнелы твар.

* * *

Прыўкрасная Кветка спагнала ўсю сваю злосьць на браце. Застаўшыся ў адносным зацішку Вялікага Дому, яна выгнала яго з пакою, даўшы поўху, адплата за любоў і прыязнасьць

на людзях. Сын фараона ведаў, што гэтак яно й будзе. Калі села сонца, ён, ціхенька енчачы, пайшоў у ложак.

Пазбавіцца ад Хлуса было ня так лёгка. Ён падпільнаваў яе ў цёмным калідоры адную і схапіў за руку.

Пусьці мяне!

Я цябе яшчэ й ня браў, прашаптаў ён. Ня можаш ні пра што думаць, апроч любошчаў?

Пасьля таго, што ты ўчыніў...

Я? Ты маеш на ўвазе, мы ўчынілі!

He хачу пра гэтае думаць...

Лепш ня трэба. Лепш хай у цябе атрымаецца. Лепш думай пра гэта!

Яна прытулілася да яго.

Я так стамілася, так заблыталася... Як бы мне хацелася... Ня ведаю, чаго...

Ен абвіў яе рукою, стаў гладзіць па плячы.

-    Ну-ну, досыць, супакойся.

-    Ты дрыжыш.

-   Як мне не дрыжаць? Я ў сьмяротнай небясьпецы. Гэта бывала й раней, але каб у такой... Так што лепш хай у цябе атрымаецца. Разумееш?

Яна адсланілася ад яго, узьняла галаву.

-    Ты хочаш, каб я была цацай? Ты?

-   Цацай? О, не... 0, так! У тваім сэнсе. Будзь сапраўднай цацай!

Паважна, самавіта яна пайшла ад яго.

-    Што ж, добра.

Па калідоры да яе вушэй даляцеў шэпт:

-    Дзелямяне!..

Яе ліхаманіла, хоць было сьпякотна. Яна імкнулася не глядзець на цьмяныя абрысы, што праступалі на сьценах. Цяпер да яе даносіўся шум, які паглынуў бы ўсялякі шэпт: у бяседнай залі музыка перамешвалася са згукамі галасоў. Яна прайшла праз усю залю, адхінула заслону. Тут быў асобны за-

куток, асьветлены мноствам лямпаў. Тут чакалі яе служкі. Чакалі сыцшана, бо баяліся гэтых дагледжаных рук ды размаляваных пазногцяў. Аднак у той вечар Прыўкрасная Кветка не заўважала сваіх жанчын. Маўклівая, ад усяго адслоненая, чыстая й халодная, споўненая рашучасьці, яна дазволіла сябе распрануць, нацерці духмянасьцямі, расплесьці валасы й убраць у іншыя аздобы. Падышла да люстэрка й села перад ім, як перад алтаром.

Люстэрка Прыўкраснай Кветкі ня мела цаны. Гэта было проста штось неверагоднае. Па-першае, у ім адлюстроўваўся ня толькі твар, але й уся пастава да таліі. Нахіліўшыся, яна магла бачыць нават ступачкі. Толькі ў Вялікім Доме захоўваліся падобныя скарбы. Па-другое, яго адлівалі ня зь медзі ці золата, як звьгчайныя жаночыя люстэркі (калі жанчына ўвогуле магла пахваліцца люстэркам). Чыстае срэбра вяртала ёй найвялікшую каштоўнасьць нескажоны, нелісьлівы адбітак. Люстэрка падтрымлівалі дзьве крылатыя багіні неба, зробленыя з золата. Яны глядзелі гэтак бесстаронна, нібы цьвёрда вырашылі ніякім чынам не ўплываць на меркаваньне той, якая ўзіраецца ў свае рысы. Люстра раскатвалі, згладжвалі, паліравалі да ідэальнага стану. I сапраўды: самую яго паверхню было не заўважыць, калі не дыхнеш на яе ці не дакранесься рукою да нябачнай, але цьвёрдай роўнядзі. Паверхня дасканалая: яна зьяўляла сьвету не ягоны вобраз, а ягонае ўласнае «я».

Нескажоны, нелісьлівы адбітак акурат тое, што патрабавалася Прыўкраснай Кветцы. Яна сядзела й глядзела на сваю чароўную сястру, а тая на яе, і абедзьвюх усё глыбей атуляла здуменьне. Жанчыны ў ярка асьветленым пакоі ачунялі ад страху, сталі балбатаць між сабою, завіхаючыся вакол яе. Яна іх не заўважала й ня чула. На ёй нічога не было, акрамя блакітнага з золатам паса, які падкрэсьліваў талію, але не сьціскаў. I гэта добра, бо калі пераціснуць найтанчэйшае, давершылася б тое, што амаль зрабіла самая прырода, і яна б

пераламілася надвое. Люстэрку, як і ўсім астатнім, прыўкрашваць яе не было ніякай патрэбы. Дачка фараона ўступіла ў Ёсьць Расквітнелае Красы, да якой нічога немагчыма дадаць. Жанчыны высока закалолі бліскучыя чорныя валасы, каб не заміналі, але адна-дзьве пасмачкі ўсё роўна выбіліся на волю. Яна глядзела, не міргаючы, дарэшты засяродзіўшыся. Ніхто і ніколі не сузіраў нічога больш уважліва і задуменна, чым Прыўкрасная Кветка уласны адбітак: ні хірург цела пацыента, ні мастак свой твор, ні філёзаф мэтафізычныя абсягі мысьленьня.

Відавочна, Прыўкрасная Кветка разважала пра колеры, бо трымала ў правай руцэ пашчапаную чарацінку, каб, прыняўшы рашэньне, абмакнуць яе ў адную зь безьлічы фарбаў на сланцавай палітры. Яна магла абраць зьмелены малахіт на алеі, ці зьмелены лязурыт, ці белую альбо чырвоную гліну, ці шафран. Яна магла абраць і золата, бо побач з палітрай зь невялікай падстаўкі зьвешваліся танюсенькія залатыя лісточкі, што пад адкрытым агнём лямпаў трымцелі, як крылы матылёў.

-   Яны гатовыя...

Але Прыўкрасная Кветка не зважала на жанчын, нават не ўсьведамляла іх прысутнасьці. Напружыўшы думку, яна лраз унутраныя пакуты прыйшла ад няпэўнасьці да яснае веды. Пунсовы, паводле няўлоўнай лёгікі астатняга, тут мусіць быць пунсовы. Ніжняя губка высьлізнула адтуль, дзе верхнія зубы прыціснулі яе да ніжняй, і дачка фараона кіўнула сваёй чароўнай сястры. Пунсовы, аздоблены сінядзьдзю. Ня цёмнай сінядзьдзю ночы, якую не адрозьніць ад чорнага, і ня яркай роўнай сінядзьдзю дзённага неба, калі сонца ў фаворы, а лязуркам зь бельлю, які зьзяе знутры. Уважліва, асьцярожна яна накладала фарбы.

-   Янычакаюць...

Прыўкрасная Кветка паклала пэндзлік для смочак на стол.

-   Цяпер і я гатовая...

Яна апусьціла рукі, і на запясьцях зазьвінелі бранзалеты. Плаўным рухам узьнялася на ногі, і на гладкай смуглявай скуры зайгралі, пераліваючыся і зьнікаючы, промні сьвятла. Жанчыны сталі прыбіраць яе ў покрывы з найтанчэйшага батысту, папраўляць складкі. Загортваючыся ў іх, яна рухалася ўсё павольней і павольней, покуль сёмае покрыва не схавала яе з галавы да пятаў. Яна застыла, услухоўваючыся ў рокат галасоў і згукі музыкі зь бяседнай залі. Потым падцягнулася і вымавіла рашуча і сумна, бадай, не ўсьведамляючы, што гаворыць уголас:

-   Я буду цацай!

У залі гутарка перайшла ўжо ў адзіны суцэльны гуд. Ніхто асабліва не зважаў на Вялікага Гаспадара: раз-пораз на яго кідалі няўважлівыя позіркі ня больш. Паколькі ён цалкам задаволіўся ежай, пітвом і размовай зь Вярхоўным Жрацом ды Хлусам, не азірацца на яго было проста праявай этыкету, найвышэйшым знакам увагі пад выглядам няўважлівасьці. Таму за даўгімі сталамі, пастаўленымі ўздоўж сьценаў, зьбіраліся невялікія гурткі. Хоць выпадак і зьвязаў іх у адное, яны паводзіліся так, нібыта гэтая повязь лёгка ірвецца. I калі тры бяседнікі (як правіла, дзьве жанчыны й мужчына) заглыбляліся ў гаворку, усё роўна праз колькі хвілінаў адзін зь іх далучаўся да іншага гуртка, разьбіваючы й яго. Было ўражаньне, што за сталамі ва ўсёй залі пад манатонны гул размоваў плылі па вадзе, пагойдваліся пад ветрыкам аздобленыя лілеямі галаўныя ўборы. Ніхто яшчэ ня ўпіўся. Аднак усе ўпотай сачылі, колькі п’е Бог, каб здавалася, што яны п’юць упоравень зь ім ня больш і ня менш з запатрабаваньня душы, a не этыкету. Але Бог быў старэйшы за ўсіх, апроч Вярхоўнага Жраца, і піў ён, відавочна, лепш, чым бег, таму, зразумела, хутка яны ўп’юцца. Хутка, але не раней за Бога.

Ачунялы, усім задаволены, Вялікі Гаспадар быў менш жвавы за астатніх. Ен ляжаў на шырокай канапе, дзе лёгка

зьмясьціліся б двое. Абшытых скурай падушак накідалі столькі, што левая рука літаральна патанала ў іх. У правай ён цяпер трымаў тое, што яшчэ заставалася ад смажанай качкі, і акуратна еў. Каля канапы з двух бакоў нізкага стала, застаўленага ежай, сядзелі Хлус і Вярхоўны Жрэц. Вярхоўны спакойна ўсьміхаўся, гледзячы на Вялікага Гаспадара з добразычлівай увагай. Хлус быў гэткі ж няўрымсьлівы й мітусьлівы, як заўсёды.

Вялікі Гаспадар даеў качку і, ня гледзячы, перадаў талерку за сыііну, дзе яна імгненна зыгікла ў нечых смуглявых руках. Іншая пара рук працягнула вялікі куфаль, ён памачаў туды тры пальцьі, памяшаў. Бьіццам гэта быў знак, тры сьляпыя музыкі, што сядзелі на кукішках у далёкім куце залі, зайгралі гучней. Адзін зь іх засьпяваў у нос старую-старую песыпо:

Якія салодкія твае абдымкі,

Салодкія, як мёд, і гарачыя, як летняя ноч, О, мая каханая, сястра мая!

Бог панура пазіраў на сьпевака. Ен сагнуў мезенец, і ў яго ў руцэ немаведама адкуль узьнік яшчэ адзін куфаль піва. Паранейшаму ўсьміхаючыся, Вярхоўны Жрэц падняў бровы:

-   Ці гэта абачліва, Вялікі Гаспадар?

-   Я хачу піць.

За сталамі напаўняліся келіхі. Кожны раптам адчуў смагу. Вярхоўны Жрэц пакруціў галавою:

-         Танец вельмі доўгі, Вялікі Гаспадар.

Бог адрыгнуў. Гул на імгненьне апаў, потым узьняўся наноў, перамяжаючыся адрыжкамі. У дальнім левым куце адную вынаходлівую даму пачало гучна ванітаваць, так што ўсе зарагаталі.

Бог паторгаў Хлуса за плячо:

-   Яшчэ хлусьні.

-   Вялікі Гаспадар, я распавёў ужо ўсё, што ведаў.

-   Ты маеш на ўвазе, што ты напрыдумляў, паправіў Вярхоўны Жрэц. Калі б ты гэта ведаў, яно не было б хлусьнёй.

Хлус паглядзеў на яго, раскрыў рот, нібыта хацеў запярэчыць, але потым схіліўся, скукожыўся:

-   Хай будзе па-твойму.

-   Яшчэ хлусьні, прамовіў Бог. Яшчэ, яшчэ хлусьні!

-   Вялікі Гаспадар, я ня надта ўмею хлусіць.

-   Распавядзі мне пра белых людзей.

-   Ты пра іх ведаеш.

-   Давай, сказаў Вялікі Гаспадар, гульліва торгаючы Хлуса за вуха. Апішы іх скуру.

-   Яны як цыбуля без лушпаек, падпарадкоўваючыся абавязку, загаварыў Хлус. Толькі не блішчаць. I такое усё цела.

-   Усё да апошняй цалі.

-   I яны ня мыюцца...

-   Бо іначай зь іх зьлезла б фарба! Вялікі Гаспадар голасна зарагатаў з уласнага жарту, за ім пачалі рагатаць усе астатнія. Дама, якую было ванітавала, з гістэрычным віскам звалілася з крэсла.

-   I ад іх пахне, сказаў Хлус, я табе ўжо распавядаў, як ад іх пахне. Іхная рака бярэ тую зямлю ў кола, яна ўздыбліваецца вялізнымі валунамі, яна салоная, і калі зь яе вып’еш, пачнеш шаленцам качацца на зямлі.

Вялікі Гаспадар зноў засьмяяўся, потым змоўк.

-   Цікава, чаму я пакаціўся па зямлі? запытаўся ён. Дзіўная рэч: вось я бягу а вось ужо не бягу.

-   Вялікі Гаспадар, Цябе зачапілі, я бачыў. I Ты быў выпіў столькі піва... Наступным разам...

-   Ты ня ўпіўся, Вялікі Гаспадар, з ранейшай усьмешкай прамовіў Вярхоўны Жрэц. Ты зьнямогся.

Бог зноў паторгаў Хлуса за вуха.

-   Распавядзі мне, як... ён нечакана засьмяяўся, як вада робіцца цьвёрдай.

-   Ты ўжо чуў.

Бог з усяе моцы стукнуў па канапе правай рукой.

-   А я хачу пачуць яшчэ! I яшчэ! I яшчэ!

Гуд сьцішыўся і замёр. Заслона ў канцы залі расхінулася. Пасярод праёму ўзьнікла захутаная ў белае покрыва постаць, падобная да маналітнай калёны з двума маленькімі ступачкамі. Яна павольна, крок за крокам пасоўвалася наперад, покуль не апынулася ў самым цэнтры пляцоўкі паміж сталамі. Адзін з музыкаў пачаў ціхенька адбіваць рытм на барабане.

-  ...сапраўды: цьвёрдай, як камень, загаварыў Хлус. Узімку скалы каля вадаспадаў абрастаюць ёю, як жвір водарасьцямі. Але нарост гэты з вады.

-  Далей! імпэтна запатрабаваў Вялікі Гаспадар. Распавядзі мне, якая яна белая, чыстая й халодная, і якая застылая: гэта вельмі істотназастыласьць...

Аднекуль зьявілася чарнаскурая дзяўчынка. Яна трымала канец першага покрыва і скручвала яго, між тым як маленькія ступачкі рабілі кола. Хлус працягваў размаўляць з Богам, але позірк ягоны міжволі прыцягвала іншае.

-  Балоты робяцца чорна-белымі і застываюць. Трысьнёг нібыта з косткі. I сьцюжа...

-   Працягвай!

-  He вечаровая прахалода ці ветрык з ракі, не халадок ад збана з вадою, а сьцюжа, яна хапае чалавека ў свае ціскі, прымушае спачатку шпарка скакаць, потым рухацца марудна і нарэшце спыніцца назаўсёды.

-   Ты чуў, Вярхоўны Жрэц?

-  Калі чалавек ляжа ў белы пыл (а насамрэч гэта вада), там яму і застаода. Ён ператвараецца ў камень, ва ўласную статую...

-  Ягонае Ёсьць застывае! Яно болып ня рухаецца! выкрыкнуў Вялікі Гаспадар. Ён абняў Хлуса за плечы. Мой мілы Хлус, ты для мяне чысты скарб!

У Хлуса зьбялелі вусны.

-  О, не, Вялікі Гаспадар! Ты проста імкнесься быць добрым і ветлівым. Зь мяне няма ніякай карысьці!

Але тут Вярхоўны Жрэц кашлянуў. Вялікі Гаспадар і Хлус абодва павярнуліся да яго, і ён вачыма паказаў, куды ім належыць глядзець. 3 маналітнай калёны сасьлізнула покрыва. Упаў, рассыпаўся бліскучы каскад валасоў. Твара не было відаць, але яна стала з боку ў бок паводзіць галавой. Валасы зьзялі, пераліваліся пад бой барабана. Яна перабірала ступачкамі.

-   Эге, усклікнуў Вог, дык гэта ж Прыўкрасная Кветка!

Вярхоўны Жрэц згодна захітаў галавой і заўсьміхаўся:

-   Твая прыгажуня дачка.

Вялікі Гаспадар прывітальна ўзьняў руку. Прыўкрасная Кветка з усьмешкай у такт музыцы грацыёзна павярнулася сыгінаю, і зь яе ўпала яшчэ адное покрыва. Бліскучыя валасы зваблівай хваляй разьляцеліся па клубох. За сталамі бяседны гул загучаў па-іншаму усе заўважылі прывітальны жэст і ўсьмешку Бога. У залі разьліліся замілаваныя ўсьмешкі й пяшчотнае шчабятаньне. Прыўкрасную Кветку з захапленьнем прымалі ў супольнасьць. Да барабана далучыліся жалейка й ліра.

Яна зусім дарослая, сказаў Вялікі Гаспадар. He паверыць, што гэтак пасталела!

Хлус, аблізваючы вусны, адарваў вочы ад Прыўкраснай Кветкі. Нахіліўся да Вялікага Гаспадара, амаль што падштурхнуў яго локцем:

-   А гэта будзе лепш за цьвёрдую ваду, га, Вялікі Гаспадар?

Але погляд Бога быў скіраваны далёка-далёка, зусім не на дачку.

-   Распавядзі яшчэ што-небудзь.

Хлус насупіў бровы, задумаўся. Потым прыняў рашэньне. На хударлявым твары зьявілася юрлівая ўсьмешка:

-   Пра іх норавы?

-   Норавы? Якія норавы?

Пра жанчын, прашаптаў Хлус. Ён нахіліўся яшчэ бліжэй да Бога, стаў штось нашэптваць, прыкрыўшыся далонь-

ню. У таго заблішчэлі вочы, ён расплыўся ва ўсьмеіпцы. Дзьве галавы пасоўваліся ўсё шчыльней адна да другой. Бог працягнуў руку і, ня гледзячы, паднёс да вуснаў чарговы куфаль піва, стаў жлукціць. Хлус затросься, хіхікаючы, вымавіў уголас:

-  .. .часам яны ніколі нават раней ня бачыліся з чужымі жанчынамі.

Фыркнуўшы, Вялікі Гаспадар абдаў Хлуса півам.

-         Ды ты ўмееш распавядаць самыя непрыстойныя...

Вярхоўны Жрэц зноў кашлянуў, на гэты раз сувора. Рытм музыкі зьмяніўся. Жалейка загучала больш пранізьліва, нібыта ўбачыла штось невераемна жаданае і гэткае ж недасяжнае. Зьмянілася і Прыўкрасная Кветка. Яна была ўжо аголеная да таліі, рухі яе паскорыліся. Раней у танцы ўдзельнічалі толькі ступачкі. Цяпер толькі яны ды яшчэ галава застылі на месцы. Усьмешка растала, яна па чарзе засяроджвала ўвагу на грудках то на левай, то на правай. Стоячы, яна ўзьнімала правую руку, закрывала ёю твар, так што пясьць зьвісала ўніз і далоньню вонкі ўказвала зьверху на левую грудку, а выгнутая левая рука падкрэсьлівала яе зьнізу. Аблямаваная дзьвюма далонямі, тая выстаўлялася, прапаноўвала сябе, дрыжала, далікатна трымцела ад лёгкага руху левым плечуком, прыцягвала сваім цяплом, вагою, водарам, формаю. Потым адным гнуткім хвалістым рухам, нібыта ва ўсім целе не было ні костачкі, Прыўкрасная Кветка перамяняла паставу, пачынала рабіць тое ж самае з правай грудкай. I калі дзьве пунсовыя смочкі біліся ў цяжкім паветры, заліваючы яго сваім духмяным пахам, жалейка зразумела, чаго жадае. Пранізьлівы гук перайшоў у чалавечы крык, яго пачулі за сталамі: звон келіхаў перамяжаўся з пацалункамі й лёгкімі мілошчамі. Прываблены неадольнай сілай, Хлус адвярнуўся ад Вялікага Гаспадара. Вусны ў яго перасохлі, быццам ад смагі.

-   Якая яна прыгожая, прастагнаў ён. Чароўная, прыўкрасная!

-   Так, сапраўды, адгукнуўся Бог. Хлус, распавядзі яшчэ што-небудзь.

Хлус у роспачы застагнаў:

-   Вялікі Гаспадар, Ты мусіш глядзець на яе, як ты не разумееш?

-        Потым пагляджу, часу хопіць.

Прыўкрасная Кветка вырабляла штосьці неверагоднае ўжо абедзьвюма грудкамі. Каскад валасоў віраваў, асьляпляючы сваім бляскам. Хлус разьдзіраўся паміж ёю і Богам, біў сябе кулакамі па галаве.

-   Ну, добра, узлавана прамовіў Вялікі Гаспадар. Калі ты ня хочаш нічога распавядаць, тады я буду гуляць у шахматы зь Вярхоўным.

Дошка, як і піва, зьявілася імгненна. Калі Вялікі Гаспадар нахіліўся над ёй і стаў трэсьці кубак з косткамі, настрой бяседнікаў зьмяніўся. Лашчыліся менш, болып прыглушана размаўлялі пра ежу, пітво, гульні. Прыўкрасная Кветка з музыкамі танчыла нібы дзеля сябе самой, як у пустэльні.

-        Твой ход, сказаў Вялікі Гаспадар. Удачы.

-  Я часам думаю, сказаў Вярхоўны Жрэц, што цікава было б самім вызначаць свае хады, а не аддаваць іх на волю выпадку.

-   Дзіўная выйшла б гульня, адказаў Вялікі Гаспадар. Зусім бяз правілаў.

Ён павёў вачыма, заўважыў Прыўкрасную Кветку і ласкава ёй усьміхнуўся, перш чым вярнуцца да гульні. Тая вабіла сваёй тонкай таліяй, шматсэнсоўна паказвала на прыкрытыя апошнім покрывам клубы, павольна імі паводзіла. Але калі пад выкшталцоным макіяжам і ўгадваліся нейкія пачуцьці, дык толькі неспакой і трывога, блізкія да адчаю. Яна расьцягвала кожную фііуру танцу, нібы жадала, падоўжыўшы спакусу, узмацніць яе. I блішчэла яна ня толькі ад пахкіх прыціраньняў.

Музыкам даводзілася нялёгка. Лірнік ледзь не ірваў струны з зацятасьцю жанчыны, якая расьцірае між двух камянёў

зерне. У жалейніка вочы сышліся на пераносьсі. I толькі барабаншчык біў у барабан нязмушана, то абедзьвюма рукамі, то адной, час ад часу іх мяняючы. За сталамі ішла гаворка пра шахматы ды паляваньне.

-        Твой ход, Вярхоўны.

Вярхоўны Жрэц разам страсянуў галавою і кубкам з косткамі. Хлус рэдкасная дзёрзкасьць паторгаў Бога за крысо, каб прыцягнуць яго ўвагу. 3 Прыўкраснай Кветкі ўпала апошняе покрыва. Зараз яна была ўся аголеная, калі не лічыць аздобаў, і ўся зьзяла. Куточкі рота апусьціліся, вусны тэатральна раскрыліся, выяўляючы жаданьне, паказаліся бліскучыя зубы. Апошняя фігура. Падпарадкоўваючыся музыцы, чэрпаючы ў ёй моц, яна прабяжыць з дальняга кута па ўсёй залі. Постаць яе трымцела, праз кожныя некалькі крокаў яна раскрывалася, выстаўлялася напаказ, раскінуўшы рукі, разьвёўшы сьцёгны, паводзячы нізам жывата. Музыка штурхала яе наперад праз залю, з аднога Есьць у наступнае, і далей... далей... Яе клубы так уразілі Бога, што той з усяго размаху грымнуў рукой па дошцы. 3 грукатам разьляцеліся фігуркі са слановай косьці. Бог рэзка таргануўся назад, разьюшана абвёў вачыма залю.

-        Вы ня супраць?

Над заляй запанавала моўча: маўчалі зьняможаныя музыкі, маўчалі бяседнікі, моўчкі застылі на падлозе шахматныя фігуркі. Рухаліся толькі грудкі Прыўкраснай Кветкі. I раптам яна ўпала тварам уніз, распасьцерлася на падлозе.

Вялікі Гаспадар паварушыўся. Ягоная злосьць спакваля ўтаймоўвалася. Ен правёў тыльным бокам далоні па ілбе.

-        О так. Вядома. Я забыўся.

Спусьціўшы ногі з канапы, ён сеў на самы край.

-        Ведаеш, я...

-        Што, Вялікі Гаспадар?

Той паглядзеў на дачку.

-        Выдатна, мілая. Я быў вельмі ўражаны.

Вярхоўны Жрэц нахіліўся бліжэй.

-        Штож, тады...

Хлус ашалела кідаўся між Прыўкраснай Кветкай і канапай Бога.

-        Ну, давай, Вялікі Гаспадар! Ты мусіш! Мусіш!

Вялікі Гаспадар, седзячы, абедзьвюма рукамі абапёрся на канапу. Сьцяў кулакі, напружыўшы цягліцы рук. Падняўся, уцягнуў жывот. Пад целяпаньнем тлушчу абазначылася штосьці, цьмяна падобнае да мускулістага торса. Ён застыў на некалькі сэкундаў.

-        Вялікі Гаспадар, ну калі ласка! Вялікі Гаспадар, дарагі!

Бог выдыхнуў. Позірк яго расьсяродзіўся. Цела цяжка асела, рукі аслаблі, паціху выступіў гладкі круглы жывот.

-        He магу, паныла вымавіў ён.

3 гукам, падобным да сьвісту велізарнай стралы, Вялікі Гаспадар уцягнуў у сябе паветра. Галовы ў залі ўсе да адзінай апусьціліся. Усе да адзінай рукі, усе вочы зьнерухомелі.

Раптоўна Прыўкрасная Кветка падхапілася на ногі. Схаваўшы твар рукамі, яна кінулася, дрыжучы і спатыкаючыся, праз усю залю. За ёю захінулася заслона.

Зь ценю за ўзвышэньнем пасьпешліва зьявіўся юнак. Ён нахіліўся і прашаптаў нешта Богу на вуха.

-        О, так. Зараз іду.

Бог узьняўся на ногі. Па залі пракаціўся шоргат, бо астатнія таксама падняліся. Але па-ранейшаму ўсе вочы глядзелі долу, усе вусны маўчалі. Вялікі Гаспадар за юнаком выйшаў з дому. Ноч цяжкім цёмным покрывам насоўвалася на зямлю, зьяўляла мірыяды нябесных чалавечкаў. Бліжэй да гарызонту неба было сьвятлейшага, сіняга, адценьня. Здавалася, вось-вось упадзе яно ледзь вытрымлівала вагу, што на яго навалілася. Вялікі Гаспадар спыніўся, каб толькі зірнуць на зьнясіленае неба, ціхенька прысьвіснуў і засьпяшаўся да першага з чатырох кутоў. На хаду буркатнуў юнаку:

-        Я ледзь пасьпеў, так?

У куце да сьцяны быў прыбудаваны невысокі алтар. Ачысьціўшыся асьвячонай вадою, Вялікі Гаспадар з трывогай паглядзеў на неба, як яно цямнее. Кінуў драбок ладану на распаленыя вуглі, прамовіў некалькі словаў, і ў цёмнае паветра ўзьняўся слуп густога белага дыму. Ён пасьпешліва абышоў тры астатнія куты, там таксама ўзьняў слупы дыму. Пастаяў крыху, аглядаючы вынікі сваёй працы, павярнуўся, каб ісьці назад, у бяседную залю. Зноў буркатнуў на хаду, ці то сабе, ці то юнаку:

Прынамсі, трымаць неба я яшчэ магу.

У залі госьці занялі свае месцы за сталамі. Усе маўчалі, апусьціўпіы вочы. Хлус укленчыў побач з канапай, учапіўся за ножку, як за апошні паратунак. Вялікі Гаспадар узьлез на канапу, лёг на бок.

Я хачу піць, прагаварыў ён.

Але перш чым хто-небудзь пасьпеў зварухнуцца, Вярхоўны Жрэц перахапіў яго руку і сказаў зь ціхай усьмешкай:

-   Вялікі Гаспадар, хіба ты не разумееш?

Вялікі Гаспадар павярнуўся да яго. Азызлы твар задрыжэў.

-   He разумееш? Чаго?

-   Раніцаю ты ўпаў. Увечары...

У Вялікага Гаспадара заняло дыханьне. Потым ён зарагатаў.

— Ты хочатп сказаць, што гэта пачатак?

-   Менавіта.

Ціша разьвеялася. Над сталамі раптам пранёсься шэпт: «Пачатак! Пачатак!» Хлус адпусьціў ножку каналы, ухапіўся за круглы валік, укленчыў, заплюшчыўшы вочы й узьняўшы галаву.

-   He! He! закрычаў ён.

А Вялікі Гаспадар усё рагатаў. Зьвесіўшы ногі з канапы, ён сеў і скрозь сьмех прамовіў да ўсіх прысутных:

Моцнае піва і ніякага пахмельля!

Вярхоўны Жрэц усьміхаўся і хітаў галавою.

Прыгожыя, непадуладныя зьменам жанчыны...

Хлус заскавытаў, зьвяртаючыся да Бога:

Вядома, Вялікі Гаспадар! Што яіпчэ трэба мужчыне? Піва й жанчыны, жанчыны й піва, ды сякая-такая зброя што яшчэ трэба мужчыне?

Ягоны ганчар, сказаў Вярхоўны Жрэц, ягоныя музыкі, ягоны кухар, півавар, ювэлір...

Вялікі Гаспадар ухапіў Хлуса за вуха:

I ягоны Хлус.

Хлус заскавытаў так, што ўсе астатнія адразу зьнямелі. Вярхоўны Жрэц паляпаў Хлуса па плячы:

Супакойся, шаноўны!

Бог быў у добрым гуморы. Шырока ўсьміхаючыся, ён паглядзеў на Хлуса.

Што за лухта? Мне безь цябе не абысьціся!

Хлус пранізьліва закрычаў. Падхапіўшыся на ногі, ён шалёна азіраўся. I раптам задаў лататы праз залю, нырнуў за сьпіны музыкаў, сарваў заслону. Падбеглі воі, пачалася бойка, пасыпаліся ўдары. Пачулася каманда. Хлус залямантаваў зноў:

-   He!

Бойка заціхала ў калідоры. Да бяседнікаў яшчэ раз даляцеў, ужо ня так гучна, крык Хлуса, поўны жаху й абурэньня:

-   Ідыёты! Ня можаце абысьціся лялькамі?!

Ніхто не варушыўся. Усе твары ў залі заліваў сорам. Цёмная пляма на месцы сарванай заслоны паходзіла на брудную рану ў тканцы самога жыцьця. Нарэшце маўчаньне перарваў Вярхоўны Жрэц:

-   Больш ня будзе стомы.

Вялікі Гаспадар хітнуў галавою:

-   I я зраблю так, каб рака паднялася, абяцаю.

За сталамі пачалі сьмяяцца і плакаць.

-  Даруй свайму Хлусу, Вялікі Гаспадар, скрозь зубы сказаў Вярхоўны Жрэц. Ён не ў сабе. Але ты безь яго не застанесься.

Бяседнікі ад сталоў пачалі пасоўвацца бліжэй да Вялікага Гаспадара. Яны плакалі, сьмяяліся, працягвалі да яго рукі. Той змахнуў з вачэй сьлязу:

-        Дарагія родзічы! Дзеці мае!

-   Прынесьці Ключ Вялікаму Гаспадару! выгукнуў Вярхоўны Жрэц.

Госьці разьбіліся на дзьве групы, утварыўшы ў сярэдзіне праход. Зь цемры на месцы сарванай заслоны зьявілася маленькая старая жанчына пад вэлюмам, марудна падышла, трымаючы ў руках куфаль. Яна перадала яго Боіу, павярнулася і зьнікла ў ценю. Вялікі Гаспадар узбуджана засьмяяўся. Абедзьвюма рукамі ён высока ўзьняў куфаль:

-        Каб Есьць застыла!

Закінуўшы галаву, ён піў і піў. Бяседнікі пачалі ціхенька танчыць, нягучна шоргаючы нагамі, прыглушана пляскаючы ў далоні. А ў танцы, ківаючы галовамі й пабліскваючы вачыма, яны завялі й песьню:

Рака напоўнілася да краёў, Раскрылася блакітная кветка, і Есьць спынілася.

Вялікі Гаспадар лёг на канапу й заплюіпчыў вочы. Вярхоўны Жрэц нахіліўся над ім, паправіў цела, зьвёў калені, прыгладзіў памятую вопратку. Падхапіўшы рытм танцу, зайгралі музыкі. Скокі паскараліся, Бог усьміхаўся ў сьне. Вярхоўны Жрэц склаў яму рукі, так што заставалася толькі дадаць жазло і цэп. Ен памацаў пульс на левым запясьці заснулага, паднёс вуха да грудзей, паслухаў дыханьне. Падняўся, падышоў да краю канапы, выняў з-пад галавы падушку.

-  Рака паднялася й не апусьціцца, іучаў сьпеў. Хай Ёсьць доўжыцца вечна!

Танцоры стваралі складаны малюнак, які паступова распадаўся на паасобныя колы. Агонь лямпаў дрыжэў ад подыху

гарачага паветра. Праёмы дзьвярэй запоўніліся служкамі ды воямі. Мужчынскія строі і празрыстыя сукні жанчын прыліпалі да клубоў.

Вярхоўны Жрэц стаў за канапай, павярнуўся да танцораў, узьняў рукі. Скокі спыніліся, музыкі адзін за адным заціхлі. Ен зрабіў знак, і праз залю, поўную людзей, да яго пасунуліся воі й тыя, хто ачысьціўся. Яны атачылі канапу, лёгка яе ўзьнялі, пранесьлі праз залю і пайшлі зь ёю далей, у глыб Вялікага Дому зь ягонымі таемствамі.

Ціха, не азіраючыся, разыходзіліся госьці. У бяседнай залі застаўся адзін Вярхоўны Жрэц. Ён ня рухаўся зь месца, глядзеў на агонь лямпаў і ледзь заўважна ўсьміхаўся. Нарэшце і ён пайшоў спаць.

Ня спалі толькі ў адной частцы Вялікага Дому на верхняй тэрасе, што выходзіла на далёкую раку. Тут моўчкі схілілася купка жанчын, гледзячы на распасьцёртую дзяўчыну. Валасы раскідаліся, аголенае цела прыкрытае адным тонкім покрывам. Напятая кожная цягліца. Макіяж размазаўся, рука, на якой ляжала галава, сутаргава сьціскалася ў кулак. Ён схаланаўся з кожным енкам. Другая рука раз-пораз спаўзала на падлогу, біла па ёй, а з раскрытых вуснаў зьлятаў працяглы стогн, падобны да дзіцячага плачу. Калі плач суняўся, яна яшчэ доўгі час гучна ўцягвала ў сябе паветра, уздрыгвала ад ікаўкі, мармытала ў цішу:

-        О, які сорам! Які пякельны сорам!

* * *

Калі на загад Заснулага разьлілася рака, то гэтая чаканая падзея прыйшлася зьнянацку адно для тых, каго найбольш датычыла. Як толькі ледзь заўважны прырост вады перайшоў нарэшце ў лёгкі плёскат, журавы і флямінта сталі, няўпэўнена пераступаючы з нагі на нагу, узмахваць крыламі ды пранізьліва крычаць. За першымі хвалямі ўсе наступныя сустракаў ужо радасны гоман птаства. Прыток жыцьця іх узбадзёрыў,

надаў жвавасьці. Яны білі дзюбамі, пілі вялікімі глыткамі, нібыта баяліся не пасьпець за вадою, якая, апладніўшы ссохлы глей, давала жыцьцё ўсялякаму прыдатнаму для ежы стварэньню. He пасьпела рака падступіць да іржышча, як разам з паводкаю аб’явіліся цэлыя флятыліі качак. Сокалы ды кані, звычайна абыякавыя да таго, што робіцца на палетках, цяпер чародамі віселі ўздоўж краю вады. Землярыйкі й мышыпалёўкі, зьмеі ды чарвякі, ня здольныя прадчуваць паводку, у паніцы памкнуліся да ўзвышшаў, атрымаўшы жорсткі ўрок, які, аднак, усё роўна нічому іх не навучыць. Але людзі ведалі, чаму разьліваецца рака, ведалі, што вада нясе адчуваньне прыемнага цяжару ў страўніку, і таму поўніліся радасьцю ды любоўю да Заснулага. У прахалодны час яны сьпявалі ды танчылі, а ў сьпёку, ня маючы чаго рабіць, сядзелі ў ценю й назіралі, як падымаецца вада. Калі прыцемкі вызвалялі іх зпад бязьлітаснай улады сонца, яны ішлі туды, дзе рака на адну-дзьве цалі заліла цьвёрдую, як камень, зямлю, плёскалі па вадзе ступакамі, нават нахіляліся і абліваліся. Тыя, хто заходзіў глыбей, каб дайсьці да мяжы свайго поля і ахапіць вокам знаёмыя мясьціны, адчувалі пад нагамі яшчэ тонкі слой склізістага наносу, таўкліся, размазвалі яго з радаснай усьмешкай.

Калі вада дайшла да Засечкі Шчодрага Ураджаю калі паселішчы так доўга выспамі стаялі пасярод ракі, што малыя дзеткі думалі: вось жа зьнерухомела Есьць, тады незаўважна наблізіўся дзень абуджэньня. Раніца нічым не адрозьнівалася ад любой іншай: на досьвітку зяленіва зьмянілася чырваньню, тая зьзяньнем золата, а яно блакітам. Але людзі, пачуўшы плач флейтаў, вясёла сьмяяліся, бо ён прыпаў акурат на той час, калі рака паднялася да Засечкі Шчодрага Ураджаю: «Сёньня Заснулы абудзіцца ў адвечным Есьць і прымусіць ваду адступіць».

Вось людзі і сачылі за тым, што адбываецца, са стрэх хатаў ды тлумачылі ўсё дзецям. Зранку стагналі флейты й білі бара-

баны, апоўдні ж, калі сонца заліло сваімі яркімі промнямі раку, а тая ў адказ узьнесла ўгору струменьчыкі пары, на вузкай стужцы сухой зямлі паміж камяніскамі й вадою зьявілася працэсія. На чале яе на насілках, якія несьлі васьмёра дзецюкоў, ляжаў сам Заснулы. Яго спавілі з ног да галавы й багата прыбралі, складзеныя на грудзях рукі трымалі жазло і цэп. У шматколерным уборы пераважалі золата й сінядзь. Нават здалёк было відаць, як вытыркаецца на фоне дрогкіх камяніскаў ягоная барада. За ім у танцы рухаліся жанчыны з доўгімі валасамі. У кожнай у руках былі сыстры, яны іукалі, спрабуючы яго абудзіць. Іншыя жанчыны лямантавалі, рэзалі сябе нажамі. За імі ішлі тыя, хто ачысьціўся, і ягоныя блізкія, а за імі, трымаючыся за рукі, ланцужком цягнуўся яшчэ адзін іурток людзей: мужчынаў і жанчын. Заснулы рушыў зусім павольна. Яго праводзіла доўгая, марудная калёна, то адставала, то дадавала хады па грэблі ўздоўж вады. Шмат хто з жыхароў паселішчаў, прыцягнуты любоўю, зьмяшанай зь цікаўнасьцю, пазьлязаў са стрэхаў і па вадзе падыходзіў бліжэй. Стоячы ў вадзе, яны глядзелі шырока расплюшчанымі, як у дзяцей, вачыма, гукалі Заснулага, але ён яшчэ не абудзіўся, бо тыя, хто ачысьціўся, прарабілі зь ім яшчэ ня ўсё, што належыць. Людзі спыняліся па вадзе яны не маглі не адставаць нават ад такога нетаропкага падарожніка і віталі кожную групу ў працэсіі.

Толькі на адную яны глядзелі моўчкі, ня ў стане даць веры вачам. У самым хвасьце, на некаторай адлегласьці ад астатніх, каманда вояў вяла Хлуса, які спрабаваў вырвацца. У яго на шыі, як і ў тых, якія ішлі ланцужком, быў каўнер з адзнакай Вялікага Гаспадара. Калі ў яго зрэдчас атрымлівалася вызваліць руку, ён адразу спрабаваў яго сарваць. Больш за тое, ён то крычаў, то лямантаваў, то енчыў і няспынна вырываўся ад вояў. Тым даводзілася нялёгка, бо нельга было рабіць яму шкоды. Здавалася, ён сам вось-вось нешта над сабою ўчыніць нават пена выступала ля рота. Воклічы Хлуса даносіліся ледзь не да галавы працэсіі:

He, кажу вам! Я не хачу Жыцьця! He!

Апошні ў ланцужку азірнуўся на яго, потым павярнуўся да жанчыны, якая ішла перад ім:

Я ніколі не разумеў: і што Вялікі Гаспадар у ім знайшоў?

Тыя, хто стаяў у вадзе, выйшлі на грэблю, пасьпяшаліся за калёнай і Хлусам. Палоска зямлі пашырылася, працэсія спынілася, разьбіўшыся на паасобныя гурткі. Вакол іх сабраўся натоўп.

Перад імі ляжала нізкае, доўгае збудаваньне, што калісь абягаў Вялікі Гаспадар з Хлусам. Цяпер да спаруды вёў праход, аточаны з абодвух бакоў каменнымі камлыгамі; сонца не трапляла ў болып аддаленую частку, тая ляжала ў глыбокім ценю. Праём, каб увайсьці, быў шырынёю з палову праходу; збоку ад праёму на ўзроўні вачэй шчыліна. Тыя, хто ішоў у першых шэрагах, маглі яе бачыць, але й тыя, хто ішоў задалёка ці нічога ня бачыў за плячыма іншых, ведалі пра шчыліну і пра тое, хто зь яе глядзіць.

Заснулага пранесьлі праз праход, зьнялі з насілак і паставілі на ногі, тварам на далягляд. Людзі памкнуліся наперад, але ўбачылі, што ён яшчэ сьпіць, бо вочы ў яго заплюіпчаныя. Тут са сваімі прыладамі, узброеныя магутнымі словамі, да яго наблізіліся тыя, хто ачысьціўся, і нарэшце ён расплюшчыў вочы, а адзін з тых, хто ачысьціўся, адкінуў прэч глей, які іх закрываў. Так Заснулы прабудзіўся Вялікі Гаспадар стаяў і глядзеў паўз сваю радзіну са свайго застылага Есьць, жывы, моцны, здаровы. Потым Вярхоўны Жрэц (бо, апроч усяго астатняга, ён быў з тых, хто ачысьціўся) выканаў сваю місію. Ен абярнуўся ў леапарда, падперазаўся, узьняў невялікую цяслу з крамянёвым лязом і ўвагнаў яго ў драўляны рот. Павярнуў ім, як падважнікам, і хто стаяў побач, пачуў храбусьценьне, быццам трэснула ў агні галінка. Калі Вярхоўны Жрэц адышоўся, усе пабачылі, як Вялікі Гаспадар прамаўляе ў сваім адвечным Ёсьць, бо рот у яго раскрыўся. Пачаліся танцы й сьпевы, але сярод агульнай весялосьці шмат хто змахваў

сьлязу ад думкі пра няўлоўнасьць іхнага ўласнага Ёсьць, зьменлівага, як цень. Воі разам з тымі, хто ачысьціўся, вынесьлі Вялікага Гаспадара з праходу на дах збудаваньня, у якім зрабілі шырокую адтуліну, зьняўшы некалькі цяжкіх бярвёнаў. Вялікага Гаспадара спусьцілі ў сярэдзіну. Воі, што стаялі вакол адтуліны ў даху, бачылі, як Бога паклалі ў каменную скрыню, усклалі зьверху вечка, замкнулі. Тады тыя, хто ачысьціўся, вылезьлі наверх, пакінуўшы Бога ў залях, поўных пітва ды ежы, зброі ды дзічыны.

Яны стаялі й пазіралі, як воі кладуць на месца бярвеньні, як з дапамогай падважніка накрываюць дах вялізнымі камлыгамі. 3 каменным Блізьнюком Вялікага Гаспадара, які стаяў у цямрэчы побач са шчылінай, прарабілі тое ж, што і зь ім самім. Толькі Вярхоўны Жрэц ня стаў раскрываць цяслой яго каменныя вусны, а проста да іх дакрануўся. А вочы Блізьнюка ўжо былі расплюшчаныя і глядзелі праз шчыліну.

Тады наперад выйшлі тыя, хто трымаўся за рукі, і ўзялі кожны хто што меўся несьці. Яны рушылі праз два шэрагі тых, хто ачысьціўся: каменячос са сваім сьвердзелам, цясьляр зь цяслой і долатам, пекар з рошчынай, півавар з хмелем, жанчыны у прыгожых сукнях, пад макіяжам, музыкі з інструмэнтамі ў руках. Ступаючы ў праход, яны сьмяяліся ды перагаворваліся, і кожны з гонарам і захапленьнем прымаў свой келіх з напоем. I толькі Хлус супраціўляўся. Цяпер ён крычаў яшчэ больш пранізьліва. Вярхоўны Жрэц спрабаваў яго супакоіць, называў яго хворым, счараваным, але Хлус ня слухаў:

-  Калі вы гэта зробіце, я больш ніколі нічога яму не распавяду. Ніколі\

Танец спыніўся. Тыя, хто спадобіўся вялікай ласкі, прыгаломшана азіраліся назад. Вярхоўны Жрэц з размаху даў Хлусу поўху. Той на імгненьне сьціх і, уцягнуўшы паветра, сутаргава схалануўся.

-   Супакойся, Хлус, супакойся. Так. Цяпер скажы, чаму ты адмаўляесься ад вечнага жыцьця?

I тады Хлус прамовіў страшныя, блюзьнерскія словы, прамовіў такое, ад чаго раскалоўся сьвет. Ён перастаў пацягваць носам, крыху памаўчаў. Потым таргануўся ўсім целам, так што воі, якія яго трымалі, ледзь ня страцілі раўнавагі. Апоўз на зямлю, працяў Вярхоўнага Жраца разьюшаным позіркам і з усяе моцы пракрычаў:

-        Таму ішпо гэтае жыцьцё добрае!

Ад гэтых словаў усё зьнямела. Танцоры зьнерухомелі. Было чуваць толькі частае дыханьне Хлуса. Яго атачыла кола зьдзіўленых, поўных пагарды твараў. Раптам, нібыта адчуўшы, што гэтая хваля пагарды кідае яго да Бога, Хлус утрапёна пачаў вырывацца. Вярхоўны Жрэц узьняў руку. Хлус заціх, утаропіўся ў яе, нібы яна трымала яго жыцьцё. Вярхоўны Жрэц загаварыў ціха, спакойна, як доктар, які тлумачыць праявы хваробы:

-   Ніхто ніколі не адмаўляўся ад ласкі Вялікага Гаспадара. Але гэты чалавек нячысты, ён мусіць ачысьціцца. У яму яго!

Як толькі Хлус адчуў, што воі павярнуліся, то ўпаў і распасьцёрся б на пяску, калі б яго моцна, нібы прывязанага вяроўкамі, не трымалі за рукі. Воі пакрочылі назад, цягнучы за сабой Хлуса. У таго боўталася галава, рот так і застаўся раскрытым. Натоўп моўчкі глядзеў, як Хлуса цягнуць па грэблі, пакуль урэшце ён ня зьнік на даляглядзе.

Потым людзі, яшчэ мацней зьяднаныя гэтым надзвычайным здарэньнем, павярнуліся да праходу. Тыя, хто чакаў там з прыладамі й келіхамі, засьпявалі й рушылі наперад. Кожнага, хто заходзіў у сярэдзіну, было ўжо не відаць і не чуваць, сыіеў згасаў па меры таго, як менеў перад праёмам гурток абраных. Калі іх засталося толькі двое, сьпеў ледзь даносіўся вонкі. Вось усяго адзін, вось ужо нікога. Натоўп напружана ўслухоўваўся, памкнуўшыся наперад і выцягваючы шыі. Цяжка было разабраць, ці лунаў яшчэ ў паветры адгалосак,

ці ўжо разьвеяўся, пакінуўшы па сабе адно згадку. Нарэшце ўсталявалася поўная ціша. Смутак ахапіў тых, хто застаўся сам-насам са сваім Ёсьць. Ен апаноўваў паволі, як паволі згасаў сьпеў, але быў гэткі ж выразны, як моўча. Смутак зыходзіў ад самай зямлі. Жанчыны залямантавалі, сталі біць сябе ў грудзі, ірваць на сабе валасы; мужчыны вылі, як зьвяры ў пастцы. Журба не закранула толькі тых, хто ачысьціўся. Яны ўзялі ежу, пітво, агонь, замкнулі ўваход магутнымі словамі, прынесьлі ў ахвяру каля шчыліны ежу й пітво і зьвярнуліся да таго, хто, не міргаючы, глядзеў на іх зь цямрэчы. Потым яны выйшлі з праходу і разам зь Вярхоўным Жрацом рушылі назад па грэблі. Натоўп разыходзіўся, ступаючы па зямлі і па вадзе. Засталіся толькі воі. Яны ўзяліся засьшаць праход камянямі і пяском.

* * *

Сыну фараона даводзілася навучацца позе бога. Вярхоўны Жрэц забраў яго ад нянек, пасадзіў у крэсла. Зьвёўшы разам ногі й калені, выпнуўшы грудзі, узьняўшы падбародзьдзе, ён сядзеў у прыцемку бяседнай залі і шырока расплюшчанымі вачыма ўзіраўся ў нішто. Апрануты ва ўрачыстыя строі дзіцячага памеру, ён трымаў перад сабой жазло і цэп. Яму згалілі апошнюю пасмачку валасоў, і галава пад шчыльна прылеглым парыком была гладкая, як каменьчык. Да парыка прымацавалі высокую карону, да падбародзьдзя прыклеілі бараду. Ён спрабаваў дыхаць незаўважна і не міргаць. Між тым прыцемкі расьсейваліся, і на вачох у яго ад напругі выступілі сьлёзы.

Вярхоўны Жрэц раз за разам абыходзіў вакол сына фараона. У залі чуўся толькі адзін гук шоргат вопраткі Вярхоўнага.

Добра, прамовіў ён. Вельмі добра.

Па коле раз за разам. 3 затуманенага вока па шчацэ ў хлопчыка пакацілася сьляза. Ён ня вытрываў і адчайна заміргаў.

Ну, вось, сказаў Вярхоўны Жрэц. Так добра выходзіла, а ты ўзяў і ўсё сапсаваў. He заплюшчвай вачэй, і сьлёзы пальюцца самі, людзі іх пабачаць. He міргай.

Я не магу не міргаць! Усе людзі міргаюць!

Але ты не як «усе людзі», Вярхоўны Жрэц раззлаваўся. Ты будзеш Богам, Вялікім Гаспадаром, узьведзеньім на трон, каб валадарыць краінай. У адной руцэ ён трымае ўладу, а ў другой клопат.

Яны пабачаць, што я плачу!

Так і трэба. У гэтым вялікая боская ісьціна. Няўжо ты мяркуеш, што хоць які бог, гледзячы на сьвет, зможа ўтрымацца ад сьлёз?

-   Ад сьлёз ня зможа ўтрымацца і хоць які чалавек, пахмура сказаў сын фараона, калі не міргаць і не выціраць вачэй.

-  «Хоць які чалавек» міргнуў бы ці выцер вочы, запярэчыў Вярхоўны Жрэц. Вось у чым розьніца.

Сын фараона падцягнуўся і зноў утаропіўся ў прыцемак. Ен бачыў, як пасьвятлеў шырокі прастакутнік уваходу з таго боку залі, і ведаў, што па калідоры да яго падбіраецца сонца. Гэта было невыносна. Ён заплюшчыў вочы, апусьціў галаву. Жазло і цэп са звонам упалі яму на калені. Вярхоўны Жрэц спыніўся.

-        Няўжо зноўку?!

-  Я не магу. Трымаць неба... валтузаода на сястры... глядзець не міргаючы... падымаць раку...

Вярхоўны Жрэц пляснуў кулаком у далонь другой рукі. На імгненьне здалося, што ён выбухне гневам. Але стары авалодаў сабою, схіліў галаву, пракаўтнуў, набраў поўныя грудзі паветра:

-   Паслухай, дзіця. Ты не разумееш, у якой мы небясьпецы, як мала ў нас часу... Сястра твая замкнулася, нікога не жадае бачыць, рака ўздымаецца...

Ен нахіліўся і пранікнёна паглядзеў у вочы сьшу фараона:

-  Ты мусіші Усё будзе добра. Я абяцаю. Ну паспрабуй яшчэ раз.

Сын фараона яшчэ раз прыняў позу бога. Вярхоўны Жрэц колькі часу назіраў за ім.

-   Вось так лепей. А цяпер мне трэба сустрэцца з тваёй сястрой. Абавязкова! Таму я пакіну цябе тут. Заставайся на месцы, пакуль сонца ня пройдзе ўваход ад краю да краю.

Вярхоўны Жрэц выцягнуўся, узьняў руку, прыклаў яе да калена, зрабіў тры крокі назад, павярнуўся і пасьпешліва пайшоў прэч.

Калі заціх шоргат строяў Вярхоўнага, сын фараона з шумам выдыхнуў, расслабіўся ў крэсьле, заплюшчыў вочы. Падняўшы танклявую ручку, не абцёр ёю твар, а толькі размазаў пот. Перасеў, бо ад прымацаванага хваста надта балеў лядашчы азадак. Паклаў жазло і цэп на падлогу побач з крэслам. Азірнуўся ў бок уваходу і сарваў з галавы карону, так што разам зь ёю зьляцеў парык ды адарвалася вузкая палоска барады. Усё гэта ён кінуў зьверху на жазло і цэп. Тады паныла сеў, нахіліўся, паклаў локці на калені, абалёрся падбародзьдзем на далоні. Тонкі праменьчык сьвятла на кафлі біў у вочы, і сын фараона прымружыўся. Праменьчык разросься ў бліскучую пляму.

Хлалчук выпрастаўся ў крэсьле, потым неспакойна захадзіў туды-сюды ў вялізнай залі. Раз-пораз ён пазіраў на сьцены. Адтуль бязь сьлёз у вачох глядзелі птушкагаловыя, сабакагаловыя постаці. Нарэшце ён спыніўся пасярод залі, плячыма да сонца. Марудна ўзьняў галаву, сузіраючы змрочныя бэлькі ды цяжкія да жудасьці кроквы. I ралтам ногі панесьлі яго прэч, нібыта бэлькі пагражалі зваліцца яму на галаву.

Ён ціхенька падышоў да ўваходу і зазірнуў у калідор. 3 аднаго боку да сьцяны прытуліўся ахоўнік. Сын фараона як мог расправіў плечы і цьвёрдым крокам рушыў да яго. Той прачнуўся і прывітальна ўзьняў дзіду. He зважаючы на яго, хлапчук абагнуў кут. Пакорліва прыціснулася да сьцяны, каб

даць яму дарогу, нейкае дзяўчо. Ён прайшоў праз увесь Вялікі Дом, не зьвяртаючы ні на кога ўвагі, і выйшаў на задні двор, дзе чуліся прыглушаныя гукі з кухні. Прамінуў і кухню з заснулымі кухарамі ды кухцікамі, якія драілі посуд ці прыглядалі, як на ражнах пад адкрытым небам паціху смажыліся гусі. Весьнічкі, за якімі адкрываўся шлях да камяніскаў, у пустэльню, стаялі незачыненыя. Ён набраў поўныя грудзі паветра, як быццам зьбіраўся даць нырца, сьціснуў кулакі і выйшаў вонкі.

За весьнічкамі сын фараона спыніўся ў ценю сьцяны і ўважліва агледзеў камяніскі, пясчанік, скалы на фоне неба. Паўсюль лютая варажнеча ды голая, вьшаленая зямля. Самае лепшае цень пальмаў каля ракі. Але схавацца было дзе, і ён стаў прабірацца наперад, па магчымасьці трымаючыся ў ценю скалаў. Па дарозе ён паўтараў сабе пад нос:

-        Хай яна яго трымае! Яна можа!

Хлопчык плакаў. Спатыкаючыся, ён даплёўся да вялікага валуна і, прыгнуўшыся, выглянуў з-за яго. Тут хтосьці быў. На каменным узвышку стаяў на каленях чалавек, яго профіль вымалёўваўся на фоне скалаў. Галава схілілася, быццам сонца наскрозь працяла яго сваімі промнямі.

Незнаёмец прыўзьняўся, пачаў неяк завучана перабіраць рукамі, і раптам сын фараона зразумеў, што той выцягвае зь зямлі вяроўку. Амаль адразу ў яго пад рукамі зьявілася колькі кубкаў ды талерак мабыць, яны былі ў тонкай, таму й незаўважнай сетцы. Чалавек падняўся на ногі, пагардліва рагатнуў ды сплюнуў. Узяўшы ў рукі камень, пагразіў ім зямлі, разы два замахнуўся, а тады з усяе моцы ўзяў і шпурнуў. Зямля адказала крыкам. Чалавек павярнуўся і з рогатам пайшоў прэч, размахваючы сеткай з посудам. Сын фараона за сваім валуном увесь сьцяўся ў камячок, трымцеў, услухоўваючыся ў крокі. Ён яшчэ доўга ня мог суняцца, нават пасьля Ta­ro, як за незнаёмцам на заднім двары Вялікага Дому грукнулі весыгічкі.

Хлапчук усхапіўся, прыкрыў абедзьвюма рукамі ад промняў вочы і падышоў бліжэй. Сонца падала на ягоную голеную галаву, адбівалася ад камянёў. Гледзячы толькі адным вокам, тым, якое лепш бачыла, ён узьлез на ўзвышак. Найперш яго ўразіў пах, потым мухі. Яны так і раіліся. 3 кожным крокам малога іх гуд мацнеў, неўзабаве яны яго заўважылі.

Сын фараона апынуўся на краі ямы. Усю яе, да самага дна, залівала сонечнае сьвятло, і толькі з аднаго боку было крыху ценю. Відавочна, мухі ўпадабалі яму, яны кружылі ў паветры, сядалі на адкіды, на косткі ды гнілую плоць, на склізкую садавіну ды запэцканыя камяні. У куце пад сонцам, прытуліўпіыся галавой да каменя, ляжаў сьляпец. Ад усіх астатніх ягоныя косткі адрозьніваліся адно тым, што іх яшчэ абцягвала скура. Ен быў вельмі брудны, з разяўленага рота высалапіўся язык яго ледзь ня спрэс абселі мухі. Як толькі сын фараона пазнаў сьляпца, той, не варушачы ні вуснамі, ні языком, выдаў ледзь чутны гук:

-        Кхек.

Каля цэнтру ямы, на маленькім вызваленым ад адкідаў лапіку, стаяў на каленях чалавек. Разгледзеўшы яго, хлопчык усклікнуў:

-        Хлус!

Але Хлус не адгукнуўся. Ён піў. Абедзьвюма рукамі трымаў місу з вадой і, апусьціўшы ў яе галаву, зацята сёрбаў, сёрбаў іучней, чым кхекаў стары і чым гудзелі мухі. Нарэшце ён узьняў місу і закінуў галаву, каб выпіць апошнюю кроплю. Цяпер яго вочы глядзелі над краем місы. Хлус заўважыў, што хтось стаіць над ямай, і адхінуўся ўбок, як быццам ад удару.

-        Ня трэба!

-        Хлус, дарагі! Гэта я!

Перасьцярожліва засланіўшыся рукой, Хлус скасіў вочы ўгору. Брудны твар быў увесь у вадырах ды сьвежых крывавьгх ранах, гэткімі ж чырвонымі ад запаленьня зрабіліся вочы.

Сын фараона?

-    Дапамажы мне!

Хлус ад зьдзіўленьня падаўся назад, трапіў нагамі ў адкіды. Потым заскавытаў:

Дапамагчы? Табе? Табе не патрэбная дапамога. Хто б дапамог мне?

-    Я зьбег.

-    Я мрою. Я трызьню. Яны казалі, я звар’яцеў, і вось на табе...

-    Я не хачу вяртацца.

Хлус склаў абедзьве далоні брылём і скоса паглядзеў угору:

-    Гэта сапраўды ты?

Зь мяне хочуць зрабіць бога.

У словах Хлуса загучаў адчайны імпэт роспачы:

Выцягні мяне адсюль! Твая сястра... скажы, каб яна дапамагла!

Яна нікога не жадае бачыць, адказаў сын фараона. Да таго ж я вырашыў зьбегчы. Мы маглі б пайсьці разам.

Хлус замёр.

Ты? Зьбегчы?

Мы маглі б пайсьці жыць туды, дзе халодна.

Вось так проста! пакпіў зь яго Хлус. Ды ты ня ведаеш, пра што гаворыш!

-    Але ж я дайшоў дасюль адзін.

Хлус рагатнуў:

-   Мы б спусьціліся па рацэ, потым плылі б па моры, ішлі б па зямлі, потым зноў па моры...

-    Так-так!

-    Цябе калі-небудзь абменьвалі на лодку цыбулі?

-    Вядома, не!

-   Альбо, можа, цябе калі-небудзь мацаў сырыец, каб паглядзець, ці ты ўжо састарыўся, каб быць еўнухам?

-    Што такое «сырыец»?

-    Нас ізноў прадалі б у рабства...

Хлус спыніўся, аблізаў растрэсканыя вусны, павольна абвёў вачыма яму, затым падняў вочы на хлопчыка:

Бадай, за цябе дадуць паўлодкі, адно што ты ня надта дужы ды ня надта прыгожы, праўда?

Я хлопчык. Дзяўчынкай я быў бы прыгожым. I мне ня трэба было б уздымаць раку ці...

Гэтыя бранзалеты, задумліва сказаў Хлус, яны ўвойдуць у кошт. Зь цябе могуць зрабіць еўнуха.

Лепш бы дзяўчынку, крыху сарамліва адказаў сын фараона. Як ты думаеш, гэта магчыма?

3 выразу пакрытага пылам твару было відаць, што Хлус усё ўзважвае і пралічвае.

Так. Выцягні мяне адсюль і...

-    Значыць, мы ідзём? Сапраўды?

-    Так. Зараз слухай...

-    Кхек.

-    Чаму ён так робіць?

Ён памірае, адказаў Хлус. Гэта цягневда доўга.

-    Як ён зламаў кій?

-    Я спрабаваў выбрацца па ім зь ямы, але ён зламаўся. Я стаяў на плячах у старога, і ён упаў.

-    Па-мойму, ён сасьмяг.

Вядома, сасьмяг, нецярпліва адказаў Хлус. Таму ён і памірае.

-    Тады чаму ён застаўся без вады?

-    Таму што яна патрэбная мне! пракрычаў Хлус. Ёсьць яшчэ бязглуздыя пытаньні? Мы марнуем час!

-    I ўсё роўна...

-    Паслухай, хто-небудзь бачыў, як ты сюды ішоў?

-    He.

-    Ты можаш падкупіць людзей?

-    Вярхоўны Жрэц даведаецца. Ён усё ведае.

-    Ты замалы, каб прыцягнуць драбіны. Але вяроўку... Яе можна абвязаць вакол каменя і спусьціць канец сюды.

Сын фараона запляскаў у ладкі.

Так, так, так!

Твая сястра... У яе вяроўкі ня будзе... На сьвеце ня знойдзеш больш цёмнай, безгаловай, галавакружнай, прыўкраснай... Ты змог бы знайсьці вяроўку?

Ад шчасьлівага ўзрушэньня сын фараона пусьціўся б у скокі, калі б не стаяў гэтак блізка ад ямы.

Знайду! выгукнуў ён. Буду шукаць!

-  I яшчэ. Ты маеш іншыя каштоўнасьці, апроч тых, што на табе?

-        Вядома.

-        Вазьмі іх.

-        Так, так!

Вяроўка. Каштоўнасьці. Калі сьцямнее. Клянесься?

Клянуся! Хлус, дарагі!

-        Тады давай. Гэта мой... гэта наш адзіны шанец.

Сын фараона павярнуўся і пайшоў ад ямы, але празь некалькі крокаў згадаў, што трэба хавацца, і прыгнуўся ў ценю камянёў. Але каля весьнічак на заднім двары ня біла бібікі, як зазвычай, варта. Увогуле нікога не было відаць, весьнічкі стаялі зачыненыя. Ен выраіпыў прабірацца да ценю пальмаў, да залітых палеткаў, каб потым, ступаючы па вадзе, абысьці Вялікі Дом і выйсьці да галоўнай брамы. Але там, дзе пачыналіся палі, ён натыкнуўся на двух голых хлапчукоў, якія іуляліся з трысьняговай лодачкай. Ён загадаў ім паказаць дарогу да галоўнай брамы, і яны імгненна падпарадкаваліся, у багавейным жаху перад яго бранзалетамі, упрыгожаньнем на грудзі, сандалямі, Боскім Хвастом і плісаваным адзеньнем. Сын фараона прайшоў праз пляц і скіраваўся адразу да сваіх пакояў, перарваў дзённы сон нянек, і паколькі ён бьіў ужо амаль што бог, тыя зь лёгкасьцю падпарадкаваліся ягонай новапаўсталай волі. Каштоўнасьці, яму патрэбныя каштоўнасьці, шмат каштоўнасьцяў. А калі нянькі адважыліся запытацца, навошта, ён зірнуў на іх і яны вокамгненна выйшлі прэч. Нарэшце перад ім

паклалі безьліч каштоўных камянёў. Дзіўную прыемнасьць дарыў гэты занятак абвешвацца ўпрыгожаньнямі, покуль яны не пачалі пазвоньваць ды пабрынькваць ад кожнага руху.

Зь вяроўкай усё было ня так проста. Відаць, у Вялікім Доме бракавала вяровак. He, яны былі ў калодзежах пры кухні, але залішне доўгія, ды, бадай, іх не дастаць. Вяроўкамі замацоўваліся і мачты перад галоўнай брамай, на якіх абвісьлі сьцягі. Сын фараона, крыху разгубіўшыся, сядзеў у куце і пад пазвоньваньне ўпрыгожаньняў разважаў, што рабіць. Нарэшце ён зразумеў адное: вяроўкі яму не знайсьці. Служкі, да якіх ён зьвяртаўся, кланяліся, цішком выходзілі і не вярталіся. Ён глыбока ўздыхнуў і задрыжаў. Каб здабыць вяроўку, трэба ісьці толькі да аднаго чалавека таго, які ўсё ведае. Ён марудна, з пабрынькваньнем узьняўся на ногі.

* * *

Балькон высокай тэрасы выходзіў на ўзьдзьмутую раку. Над ім нацягнулі паветку тканіна як застыла ў мёртвым паветры. У ценю паветкі сядзела, не адводзячы вачэй ад вады, Прыўкрасная Кветка. Яна зьмянілася, нават здрабнела. Доўгія валасы падстрыглі: цяпер яны не даходзілі да плячэй, a сьпераду закрывалі лоб. На галаве ў яе быў залаты абруч, па цэнтры якога ўздымалася галава кобры з тапазавымі вачыма. Але сама дзяўчына схуднела і з твару, і з паставы. Адзіным макіяжам быў цёмны малахіт на павеках, які матавым фонам адцяняў вейкі. Яна змрочна глядзела на ваду; калі б хто мог чытаць выраз яе твару, то заўважыў бы сорам, схаваны пад вонкавай бессаромнасьцю.

Перад Прыўкраснай Кветкай стаяў Вярхоўны Жрэц. Ён абапіраўся падбародзьдзем на правую далонь, а левай рукой падтрымліваў правы локаць. Ён па-ранейшаму ўсьміхаўся, але ўжо напружана.

Прыўкрасная Кветка схіліла галаву й апусьціла вочы ў падлогу.

Бачыш я не змагла. Я ведаю, Ён злуецца на мяне. Я толькі пра гэта і думаю.

-    I на мяне таксама. На нас усіх.

-    Я ніколі, ніколі сабе не дарую.

Вярхоўны Жрэц здрыгануўся. Усьмешка перакасілася.

-    Магчыма, ні ў кога з нас ня будзе часу.

Яна прыгаломшана ўзьняла вочы. Грудзі падымаліся й апускаліся.

-    Ты хочаш сказаць, Ен усіх нас патопіць?

Вельмі верагодна. Таму я й адважыўся патурбаваць цябе сваёй прысутнасьцю. Я казаў, што часу мала. Аднак жа мы, адказныя за народ, мусім зрабіць усё магчымае. Ведаеш, Прыўкрасная Кветка у гэтых надзвычайных абставінах можна мне называць цябе Прыўкраснай Кветкай?

-    Як заўгодна.

-    Што адрозьнівае чалавека ад астатніх стварэньняў?

Ня ведаю.

Здольнасьць бачыць факты... і рабіць высновы.

Ен захадзіў па тэрасе ўзад і ўперад, склаўшы рукі за сыіінаю.

Па-першае, трэба вызначыць факты. Хто трымаў неба, га?

Ну... Ён.

-   Хто з году ў год у Сваёй... бацькоўскай велікадупінасьці... прымушаў разьлівацца раку?

-        Ен, вядома.

-        А цяпер ці ёсьць у нас ужо іншы бог?

-        He, з тугой адказала Прыўкрасная Кветка. Яшчэ не.

-        Таму: хто ўздымае раку?

-        Ён. Я думала...

Вярхоўны Жрэц узьняў палец.

Паціху, крок за крокам. Так, Ён. Мы вызначылі першы факт. Зараз да другога. Як высока была вада, калі Ён далучыўся да свайго адвечнага Ёсьць?

На вышыні Засечкі Шчодрага Ўраджаю.

-   А гэта было пасьля таго выпадку, калі, як ты кажаш, ты не змагла... Але на той час Ен, пэўна, быў задаволены. Разумееш?

-        Аднак...

Твайму жаночаму сэрцу нельга змагацца з гранітнай трываласьцю розуму.

Яе вочы шырока раскрыліся:

-        Што гэта азначае?

Вярхоўны Жрэц з хвіліну быў у задуменьні.

-   Прызнаюся, гэтыя словы нялёгка казаць, але гэта азначае, што я маю рацыю, а ты не.

Яна села раўней у сваім крэсьле і зьлёгку ўсьміхнулася.

-        Магчыма, часткова.

I ўсё ж залішне ня радуйся, Прыўкрасная Кветка, залішне ня радуйся!

-        Гэта мне не пагражае.

Тады да фактаў. Штосьці ўзлавала Яго пасьля таго, як Ён увайшоў у Дом Жыцьця.

Вярхоўны Жрэц змоўк і зноў захадзіў па тэрасе. Нечакана, амаль дайшоўшы да сьцяны, спыніўся і павярнуўся да Прыўкраснай Кветкі.

Кажуць і было б ілжывай сьціпласьцю гэта адмаўляць, што ўсе веды гэта па маёй частцы. Што толькі можа ведаць чалавек, я ўсё ведаю.

Яна паглядзела на яго з-пад густых вейкаў. Усьмешка кранула толькі адзін куточак рота.

-   I пра мяне ты таксама ведаеш?

-   Я ведаю, што ты сышла ў поўнае самотніцтва. Пра гэта трэба гаварыць, іначай мы ня зможам нічога зрабіць. Ягоны гнеў выклікаў чалавек, да якога ты магчыма, неўсьвядомлена вельмі неабыякава ставісься. Вось. Я ўсё сказаў.

Кроў прыліла ёй да твару, так што ён нават на хвілінку пацямнеў. Але ўсьмешка не сышла з вуснаў.

-   Ізноў не разумею, пра што ты.

-   Я маю на ўвазе, вядома, Хлуса.

Румянак зьявіўся і зьнік, але яна не адвяла вачэй. Вярхоўны Жрэц працягваў тым жа халодным тонам:

-   Гэта неабходна, Прыўкрасная Кветка. Мы ня можам дазволіць сабе раскошу самападману. Няма нічога, што ты не магла б раскрыць мне.

Раптам яна схавала твар у далонях:

-   Ліха на ліху... Грэх такі глыбокі, такі жудасны, такі...

-   Беднае дзіця, беднае, беднае дзіця!

-   Пачварныя думкі і неапісальныя...

Ен быў побач і гаварыў лагодна:

-   Пакінь гэтыя думкі ў сабе і яны будуць грызьці цябе. Выцягні іх вонкі і яны зьнікнуць. Ну, мілая. Мы проста дзьве пакорлівыя душы, якія разам зазіраюць у трагічную бездань чалавечага існаваньня...

Прыўкрасная Кветка ўпала перад ім на калені, схаваўшы твар у далоні.

-   Калі ён сядзеў каля... каля ног Бога і распавядаў Яму... распавядаў нам... пра белыя горы, што плывуць па вадзе... які ён быў халодны... як белае полымя... і гэтак бедна адзеты, гэткі бездапаможны і гэткі адважны...

-   I ты захацела яго адагрэць.

Яна жаласьліва хітнула галавой, ня вымавіўшы ні слова.

—  I пакрысе... табе захацелася мілавацца зь ім.

Голас яго гучаў настолькі адслонена, што зьнікла адчуваньне дзіўнай немагчымасьці іх размовы. Ён зноў загаварыў лагодна:

-   Як ты апраўдвалася перад сабою?

-   Я пераконвала сябе, што ён мой брат.

-   Ведаючы ўвесь час, што ён чужынец, як у тых ягоных прыдумках пра белых людзей...

Далоні, прыкрываючы твар, прыглушалі і яе голас:

Майму брату сыну Бога толькі адзінаццаць. А тое, што Хлус быў... такі, як ты казаў... ямагу адкрыцца табе?

Зьбярыся з духам.

Гэта яшчэ абвострыла маё пачуцьцё.

Беднае дзіця! Бедная зьнявечаная душа!

Што са мною будзе? Што ж са мною будзе? Я пераступіла закон прыроды.

Прынамсі, ты гаворыш шчыра.

Прыўкрасная Кветка пасунулася наперад, узьняўшы твар і працягнуўшы рукі, каб абхапіць ягоныя калені.

Але потым... калі мы сапраўды мілаваліся...

Абхапіць не было чаго. Яго ногі імгненна апынуліся на некалькі крокаў далей, адскочылі прэч, як ад зьмяі. Вярхоўны Жрэц, склаўшы на грудзях рукі, глядзеў на яе цераз плячо.

Ты... ты і ён... ты... гэта...

Яна адкінулася назад, шырока разьвёўшы рукі, зірнула на яго й усклікнула:

Ты ж казаў, што ўсё ведаеш!

Вярхоўны Жрэц шпарка падышоў да парапэта, стаў глядзець у пустату ды мармытаць абы-што:

Вось дык... 0, Божа... А-я-яй! Аёй-аёй! Авохці мне!

Нарэшце ён змоўк, павярнуўся і падышоў бліжэй але не наўпрост да яе. Прачысьціў горла і прамовіў:

I вось гэтае... гэтае стаяла паміж табою і тваім законным жаданьнем да бацькі...

Прыўкрасная Кветка маўчала. Вярхоўны Жрэц загаварыў зноў, гэтым разам абурана, узвысіўшы голас:

Дык ці трэба зьдзіўляцца, што рака ўсё ўздымаецца?

Але яна падхапілася на ногі, узвысіла голас, як і Вярхоўны Жрэц:

Што табе тут трэба? Ты мусіш вучыцца быць богам!

Вярхоўны Жрэц прасачыў за яе позіркам.

Сын фараона, ты слухаў?

Ён падслухоўваў! усклікнула Прыўкрасная Кветка. Ах ты, нягоднік! Навошта ты ўвесь абвешаўся бразготкамі?

Мне падабаецца, адказаў сын фараона. Ён трымцеў і пазвоньваў. Я нічога ня чуў. Толькі тое, што ён сказаў наконт ракі, маўляў, яна ўздымаецца.

-   Ідзі прэч!

-   Я не затрымаюся, хуценька загаварыў сын фараона. Я толькі хацеў запытацца, можа, у каго з вас будзе кавалак вяроўкі?..

-   Вяроўкі? Навошта?

-   Проста так.

Зноў ты хадзіў за браму? Паглядзі на свае сандалі!

-   Я падумаў...

-   Ідзі адсюль і скажы жанчынам, каб цябе пачысьцілі.

Калі хлопчык павярнуўся выйсьці, ён усё яшчэ трымцеў.

Але тут нечакана ўладна загаварыў Вярхоўны Жрэц:

-   Чакай!

Зьлёгку пакланіўшыся Прыўкраснай Кветцы, як бы папрасіўшы ў яе дазволу, ён падышоў да малога і ўзяў яго за локаць.

Сын фараона, сядай, калі ласка, уладкоўвайся. Вось так. Выдатна. Нам трэба вяроўка і мы выходзілі за браму. Ты любіў яго, так? Я пачынаю разумець... I каштоўнасьці... Ну, вядома!

Я толькі хацеў...

Прыўкрасная Кветка пераводзіла вочы з аднога на другога.

Што гэта ўсё азначае?

Вярхоўны Жрэц павярнуўся да яе.

Гэта непасрэдна датычыцца нашай размовы. Недзе ты ня ведаеш дакладна, дзе ёсьць яма. Калі ты загадваеш: «У яму яго!..»

Я ведаю, нецярпліва адказала Прыўкрасная Кветка. Але што мне да тога?

Некаторых жудасных рэчаў, празь якія мы ўсе цяпер у небясьпецы, нам не паправіць. Але хоць бы адное зрабіць можна. Бог узлаваны на Хлуса й уздымае воды яшчэ і таму, што Хлус адмовіўся ад дарунку Вечнага Жыцьця.

Прыўкрасная Кветка рэзка падалася наперад у сваім крэсьле. Рукамі яна з усяе моцы ўхапілася за падлоктавікі.

У яме?

Вярхоўны Жрэц схіліў галаву:

Ягоны Хлус яшчэ цягне бярэмя пакутаў, небясьпек ды выпрабаваньняў, якія нясе зьменлівае Ёсьць.

Ен ледзь пасьпеў падхапіць яе, асьцярожна апусьціў у крэсла, стаў пляскаць па руках, зноў замармытаў сабе пад нос:

Авохці мне! Аёй-аёй!

У хлапчука нарэшце прарэзаўся голас:

Можна, я пайду?

Але Вярхоўны Жрэц не зьвяртаў на яго ўвагі. Сын фараона моўчкі слухаў, як той аддае загады воям, што стаялі пры дзьвярах, глядзеў, нічога ня кажучы, але, мабыць, крыху зайздросьцячы, як жанчыны вярталі твару Прыўкраснай Кветкі яго заўсёдную прыгажосьць. Маленькая старая жанчына прынесла куфаль з напоем і паставіла яго на падстаўку ля крэсла. Яны засталіся ўтроіх. Сонца кацілася да вечара.

Прыўкрасная Кветка кашлянула.

Што ты зьбіраесься рабіць?

Пераканаць яго. Дазволь, наколькі гэта ў маіх сілах, суцешыць цябе, бо ты мусіш быць моцнай. Ты лічыш сябе выключэньнем. I гэта, вядома, так. Перадусім ты выключна прыгожая. Але цёмныя жаданьні ён на імгненьне кінуў вокам на малога, потым адвёў позірк ты не адзіная, кім яны авалодваюць. У кожным з нас жыве глыбокае, патаемнае, вычварнае жаданьне мілавацца з... ты разумееш, што я маю на ўвазе. Ён не зьвязаны з табою крэўнай повязьзю. Прыхадзень са сваімі фантазіямі. Хіба ты ня бачыш, чым яны ёсьць насамрэч? Гэта адчайная спроба вызваліцца ад сваіх распусных

жаданьняў, зьдзейсьніць іх ва ўяўленьні, бо, паводле закону прыроды, ім немагчыма даць волю. Няўжо ты думаеш, мая мілая, што ёсьць месцы, дзе людзі бяруць шлюб насуперак прыродным межам крэўнай роднасьці? I апроч усяго іншага, дзе б яны жылі, гэтыя лялькі ў неверагоднай фантастычнай іульні? Уяві сабе, што неба разраслося і ахінула б яшчэ й іхныя землі! Падумай, які гэта быў бы цяжар!

Так. Вар’яцтва.

Нарэшце ты гэта прызнала. Вар’ят, які сваёй хлусьнёй разьвярэдзіў нам душы. Вар’ят, небясьпечны для ўсіх, калі ён ня згодзіцца служыць Боіу.

Вярхоўны Жрэц замоўк, павярнуўся паглядзець на затопленую раўніну. Плынь несла, круціла, куляла пустую лодку.

-  Бачыш? Мы ня можам сабе дазволіць чакаць паратунку. Калі яго нельга пераканаць вядома, мы зробім усё магчымае, тады давядзецца ўжыць гвалт.

Некаторы час усе маўчалі. Прыўкрасная Кветка зноў залілася сьлязьмі, але яе плач не парушаў цішы. Па шчаках яе бегла вада, змывала малахіт так струменіць пясок у шахтах. Рака ўздымалася. Сын фараона сядзеў, раз-пораз пазвоньваючы бранзалетамі.

Урэшце Прыўкрасная Кветка перастала плакаць.

-        Мусіць, я жудасна выглядаю.

-        He, мілая. Можа, крыху... разбэрсаная. Але табе пасуе. Яна зрабіла знак сваім жанчынам.

-   Ведаеш, Вярхоўны Жрэц, мне амаль што ўсё роўна. He зусім, вядома, але амаль што. I гэта сьведчыць, як нізка я апусьцілася.

Ен разгублена паглядзеў на яе, насупіўся:

-        Ты пра паводку?

-        А, гэта... He. Я пра свой твар.

Жанчыны сышлі. Прыўкрасная Кветка ўселася ў крэсьле. Я гатовая.

Хай яго прывядуць сюды, гучна прамовіў Вярхоўны Жрэц.

Сын фараона падхапіўся.

Э-э-э, я, бадай, пайду чаго-небудзь вып’ю.

Заставайся на месцы, малы нягоднік! сыкнулі на яго з крэсла.

Хлапчук паслухмяна сеў.

За тэрасай пачуліся гукі, у тым ліку і добра знаёмы голас, нязмоўчны, як заўжды, але гэтым разам ён гучаў вышэй. Два высокія воі з павязкамі на клубы на голых целах з двух бакоў цягнулі Хлуса. Яго прывалаклі і паставілі перад Прыўкраснай Кветкай. Ен утаропіў у яе вочы і змоўк. Яна глядзела на яго, як каменная статуя, і здавалася б спакойнай, як тыя, што перайшлі ў Дом Жыцьця, калі б не дрыжала на грудзях сукня. Хлус заўважыў сына фараона, які прыляпіўся да сьцяны за яе крэслам. Ён здрыгануўся ў руках вояў, ва ўвесь голас крыкнуў:

-   Ты здраднік!

-   Я не...

Хвіліначку, Хлус, Вярхоўны Жрэц павярнуўся да Прыўкраснай Кветкі. Ты дазволіш?..

Яна варухнула вуснамі, але зь іх не зьляцела ані гука. Вярхоўны Жрэц узьняў палец.

-   Адпусьціце яго.

Воі з ільсьнянай скурай адступіліся ад Хлуса, узялі свае дзіды, скіравалі на яго, як на зьвера ў сетцы. Ён загаварыў таропка, адчайна, то да адной, то да другога:

Атрута рэч жорсткая. Скажаце, яно не баліць, але адкуль вы ведаеце? Кіньце, вас калі-небудзь атручвалі? Я ведаю шмат таямніцаў, яны б вам прыдаліся. Я нават магу прымусіць раку вярнуцца ў рэчышча, але мне патрэбны час, час! Нікому не падабаецца, калі яго палохаюць, праўда? Жудасьць, калі цябе палохаюць, жудасьць, жудасьць!

Вярхоўны Жрэц перапыніў яго:

Мы не палохаем цябе, Хлус!

-   Тады чаму, калі я замаўкаю, у мяне ляскаюць зубы, ажно аддаецца ў галаве?

Вярхоўны Жрэц выцягнуў руку ў бок Хлуса, але той адхіснуўся.

-   Супакойся, шаноўны. 3 табою нічога ня здарыцца. Прынамсі, цяпер.

-        Нічога?

-   Нічога. Давайце на некаторы час спынімся. Расслабся, Хлус. Кладзіся на дыванок, уладкоўвайся як зручней.

Хлус паглядзеў на яго з падазрэньнем. Аднак Вярхоўны Жрэц толькі хітаў галавою ды ўсьміхаўся. Хлус абапёрся рукой аб падлогу, апусьціўся на калені, азіраючыся па бакох. Заўважыўшы дзіды, ён схалануўся, але затым павольна ўлёгся на дыванку, склаўшы рукі і падцягнуўшы ногі, так што выйшла нейкая пародыя на позу зародка. Ды ніводны зародак ніколі так не сьцінаўся і не дрыжаў. Ніводны зародак так не аглядаўся па бакох і вакол сябе.

Вярхоўны Жрэц зірнуў на ўзьдзьмутую раку і схалануўся ад яе выгляду, як Хлус ад дзідаў. Аднак навонкі ён авалодаў сабой:

-   Ну, Хлус, няма чаго баяцца. Увесь час на сьвеце наш.

Ен пабачыў неміргаючае вока. Хлус паглядаў асьцярожна, як краб з-пад каменя.

Заплюшчы вочы. Хай усё зьнікне.

Вочы заплюшчыліся, імгненна раскрыліся, зноў заплюшчыліся, але так, што засталася блішчэць вузкая шчыліна. Голас Вярхоўнага Жраца гучаў лагодна:

-   Давай думаць пра сапраўднае.

Хлус старгануўся, затрымцеў на падлозе.

Сьмерць. Забойства. Пажада. Яма.

Не-не! Пра прыемнае, пяшчотнае, утульнае!

Сьвятло ўзгарэлася, задрыжэла і згасла. Зародак на падлозе ціха загаварыў:

Подых ветру на твары. Прахалода.

Добра.

Велыя хлапакі ў танцы. Горы пад белымі палярынамі.

Зноў ты за сваё? Я казаў пра сапраўднае!

Белыя мужчыны. Чыстыя, белыя жанчыны, слановая косьць з золатам, усе чужыя, і таму дасяжныя. О, дабрыня чужой жанчыны каля чужога агня!

Вярхоўны Жрэц увесь напяўся, але так і ня змог стрымаць сьмяшка. Як бы просячы прабачэньня, паглядзеў на Прыўкрасную Кветку. Сукенка ў яе на грудзях дрыжала.

Паслухай, Хлус. Цяпер, калі ты супакоіўся, я апошні раз зьвяртаюся да твайго высакародзтва. Ты дарагі Боіу. Ён злуецца, што ты не жадаеш прыйсьці да яго. Прымі дарунак Вечнага Жыцьця дзеля нас усіх!

He! закрычаў Хлус.

Чакай. Мы разумеем, што ты хворы і няўдзячны. Таму, каб дапамагчы табе дапамагчы нам, мы праявім шчодрасьць. Ты атрымаеш столькі ж, колькі атрымаў Ён.

Спрабуеце падкупіць?

Але Вярхоўны Жрэц ня слухаў. Ён стаў хадзіць вакол Хлуса, а той, каб сачыць за яго рухамі, круціў галавой, як зьмяя.

I нават гэтага, магчыма, будзе недастаткова. Пасьля Ta­ro, што я пачуў... Ён, мабыць, настолькіўгневаны, што... Але мы павінны зрабіць тое, што можам. Думаеш, мы просім цябе далучыцца да тых, хто бліжэй да выхаду, і ляжаць там, проста сохнуць ад сьпёкі? О не, сапраўды кажу! Мы адкінем камяні і здымем бэлькі...

Што ты вярзеш?

Ты будзеш ляжаць поруч з самім Богам. У ня менш як трох трунах, і ўнутраную зробяць зь якіх пажадаеш матар’ялаў, хоць з найдаражэйшых у сьвеце.

Хлус прыўстаў на калені, закрычаў:

Стары ёлупень!

Чакай, дай мне дагаварыць. Мы цябе разрэжам і ачысьцім. Выцягнем праз наздракі мозг, а чэрап напоўнім вадкімі духмянасьцямі...

Захоплены Вярхоўны Жрэц шырокімі рухамі праводзіў па ўласным целе. Хлус абхапіў сябе рукамі і гікаў, як ашалелая сава.

-   .. .мы адрэжам твае саромныя часткі...

Сын фараона падхапіўся на ногі.

-   Так, так!

Хлус перастаў гікаць і загаварыў, чым далей тым больіп узрушана й апантана:

Лапік зямлі, памерам ня большы за добры палетак, ды купка малпаў, выкінутых на гэты бераг чалавечай плыньню... настолькі цёмных, самазадаволеных, бязмозглых, што вераць, быццам увесь сьвет толькі дзесяць міляў ракі...

-   Ты нас усіх патопіш!

Дык патанайце, калі ў вас не стае глузду залезьці на скалы!..

Калі ласка, просім цябе!

I я, загнаны ў пастку, асуджаны, адзіны разумны чалавек сярод гэтага... гэтага...

Ен кінуўся да Прыўкраснай Кветкі, ухапіў яе за наіу:

Няўжо ты не разумееш? Твой брат колькі яму? Дзесяць? У цябе улада! Улада! Улада! Улада! Ты хочаш ажаніцца зь ім? 3 гэтай вартай жалю казюркай?

Адпусьці мяне!

Ен хоча быць дзяўчынкай! Ты маеш вояў ты, адная з тузіна дробных князькоў, што атайбаваліся ўздоўж ракі, ты маеш войска...

Прыўкрасная Кветка задыхалася. Яна паднесла да твару рукі і глядзела на яго так, нібыта навокал нічога не было, апроч ягоных вачэй. Хлус працягваў:

Ты хочаіп ажаніцца зь ім?

Яна хапала вуснамі паветра. Рукі яе ўчапіліся ў падлоктавікі крэсла. Костачкі пальцаў зьбялелі. Яна перавяла вочы зь яго на брата той усьміхаўся, на кубак з напоем.

У цябе ёсьць войска. Хіба існуе нешта, чаго б ты не магла зрабіць?

Мы ведаем, што рабіць, сказаў Вярхоўны Жрэц.

Але Хлус, як бы адчуўшы надзею і падтрымку ў Прыўкраснай Кветцы, а мо й уладу над ёю, стаяў і прамаўляў, як Бог:

Таму, хто дзеліць з табою ложак, о, дзіўная й чароўная жанчына, належыць трон гэтай краіны. Ён мог бы выпаліць берагі ад краю да краю, каб прымусіць усіх, хто тут жыве, схіляцца перад тваім хараством.

Ды каму на сьвеце, адгукнуўся Вярхоўны Жрэц, можа прыйсьці да галавы падобнае?! Я ж казаў, што ты вар’ят.

Я не вар’ят. Я не ашуканец, і ўва мне няма нічога ліхога.

Нічога ліхога? I гэта пасьля таго, што ты казаў пра чужых жанчын? усклікнула Прыўкрасная Кветка.

Хлус шырока раскінуў рукі.

Няўжо ты ня бачыла? Ніхто з вас ня бачыў! У гэтай краіне поўных ідыётаў ёсьць толькі адзін чалавек, які мае права на ўсіх жанчын, Вялікі Гаспадар, Бог!

Прыўкрасная Кветка паднялася з крэсла, прыклала далоні да іпчок. Але Хлус павярнуўся ўжо да Вярхоўнага Жраца, працяў яго поўным нянавісьці й пагарды позіркам.

Нават ты, якога ўважаюць за мудраца... Што ты плявузгаў, маўляў, мне нельга быць з гэтай жанчынай, гэтым дзеўчыняткам, гэтай цудоўнай... I ёй нельга жадаць мяне...

Ен тыкнуў пальцам у твар Вярхоўнаму Жрапу:

-   А калі б я быў Вялікі Гаспадар?

Пад цёмнай скурай кроў у Вярхоўнага адхлынула ад твару, тады прыліла зноў. Ен на тры крокі адступіў ад Хлуса.

-   Воі! Забіць яго!

Тыя зь дзідамі напагатоў пасунуліся наперад. Шляхетная годнасьць зьляцела з Хлуса, як падае мантыя. Як быццам бог, апанаваны жахам і нянавісьцю, ён вокамгненна прарабіў невераемнае. Рэзка адскочыў наперад і ўбок, павярнуўся. Воі праскочылі паўзь яго, і раней, чым яны пасыіелі спыніцца, адзін зь іх зачапіўся і стаў падаць, а ягоная дзіда апынулася ў руках у Хлуса. Хутчэй, чым можна заўважыць вокам, зьмяінае джала дзіды ўвайшло ў шыю воя і выскачыла назад. Другі пасьпеў разьвярнуцца, але яго адразу ж напаткала вастрыё. Ен схапіўся за грудзі й упаў як падкошаны. Перш чым ён крануў падлогу, Хлус ужо стаяў перад Вярхоўным Жрацом. Той закрычаў на ўвесь голас:

-   Лучнікі!

Дзіда Хлуса вьшісвала магічныя фігуры вакол застылага на месцы Вярхоўнага Жраца. He змаўкаючы ні на хвіліну, Хлус кінуўся да парапэта, ускочыў на яго. Ён павярнуўся акурат у тое імгненьне, калі на тэрасу, не пасьпеўшы нацягнуць лукі, убеглі лучнікі. Хлус кінуў дзіду адзін з лучнікаў упаў, сьціскаючы ў руцэ цеціву. I покуль ягонае цела вырабляла ўсе гэтыя немагчымыя рэчы, Хлус гаварыў, гаварыў, гаварыў, не спыняючыся, з трывогай на твары. Ён гаварыў, нават калі скакаў з парапэта. Удала ўвайшоў у ваду і, мабыць, пад вадою таксама гаварыў. Толькі калі ён вынырнуў ды стаў грэбці шырокімі махамі, на тэрасе ўзьнялася ўжо такая мітусьня й гоман, што было не пачуць, гаворыць ён ці не. Стрэлы траплялі ў ваду вакол Хлуса і сплывалі прэч, пёркамі дагары.

Вярхоўны Жрэц зьмяняўся на вачох. Ён схапіўся за жывот і глядзеў адначасова ўдалеч і ўглыб сябе. На твары адбілася горыч паразы. Ён апусьціўся на калена, адразу зьменшыўся, пастарэў.

Сын фараона таксама зьмяніўся. He зважаючы на тых, хто памёр і паміраў, ён усьміхаўся яснай, радаснай усьмешкай і запытаўся ў Прыўкраснай Кветкі, хоць той было не да яго:

-  Тады неістотна, што ў мяне сьлепнуць вочы, і мне ня трэба рабіцца богам, так?

Вярхоўны Жрэц прагаварыў, прынікшы шчакой да падлогі:

-   Я знутры сьцякаю крывёю. Ён джаліць, як скарпіён.

Далёка-далёка, амаль недасяжны для стрэлаў, Хлус выбраўся з вады, узьлез на мур, які цяпер вузкай сьцежкай цягнуўся пад вяршынямі пальмаў да сярэдзіны патоку. Ен павярнуўся да тэрасы, размахваючы рукамі. Выраз твару зьмяняўся штосэкунды. Ім кіравала магутнае жаданьне выжьгць. Выпусьціўшы ўсе стрэлы, лучнікі стаялі каля парапэта. Яны чакалі загаду Прыўкраснай Кветкі, але тая, застыўшы, глядзела ў бок Хлуса. Узьнятыя рукі, раскрытыя вусны.

Вярхоўны Жрэц сказаў сваё апошняе слова ясным голасам, зь веданьнем справы:

-   Ён мае права на апошняе жаданьне.

Сын фараона так расплыўся ва ўсьмешцы, што было нават дзіўна:

-   Можна мне вьшіць?

Прыўкрасная Кветка машынальна адказала:

-   Зараз, дзіцятка.

Яна падышла да парапэта.

-   Апошняе жаданьне... Усё роўна.

Лучнікі глядзелі на яе ў чаканьні. Яна таксама зьмянілася на вачох, неяк акруглілася, нават папаўнела. Вочы і валасы заблішчэлі. Толькі што запалыя шчокі сталі пульхнымі. Па ўсім целе нібы разьліўся пахкі, узбуджальны водар, глыбока схаваны раней. Яна зьзяла і прамянілася. На твары зьявіўся румянак, а калі вусны кранула ўсьмешка, абазначыліся мілыя ямачкі. Рукі ўзьнятыя, далонямі вонкі жэст, які азначаў аб’яўленьне.

Усё роўна. Нам трэба пайсьці пагаварыць зь Ім.

III. Fin de siecle

  1. Карагесан БОЙЛ

ПАТАНАЕ ДОМ

Монты хрыпеў, як стомлена рыпяць старыя нязмазаныя дзьверы. Калі апошні ўздых так і ня змог вырвацца на волю назаўжды засеў, заграз недзе ў горле яна першнаперш адкрыла ваду. На імгненьне нахілілася над целам: так, сумневу няма выцерла рукі аб сукню і, цяжка перастаўляючы ногі, пайшла на кухню. Дрыготкімі пальцамі ірванула кран на парцаляну ў ракавіне лінула вада. Твар абдало парай, пералівісты струмень забулькацеў, забіўся ў горле сьцёку. Цяпер ясна, чаму кажуць «зайшоўся горлам». Яна пакінула кран на кухні адкрытым, рушыла праз гасьцёўню, праз хол да гасьцявога пакою і адкруціла абодва краны ў купальні побач.

Яна доўга сядзела ў скураным фатэлі ў гасьцёўні. Вада лілася, і яе шум ачышчальны, як хрост, наіўны, як вэрмонцкі бруй, як прыбіральня ў «Макдоналдсе», супакойваў нэрвы. Вада цурчала, пералівалася, бурболіла па ўсім доме паглынала вусьцішную цішыню, што навісла ў спачывальні над нежывым целам яе мужа.

Калі яна ўрэшце прымусіла сябе падняцца, дзень ужо дагараў, а сонца заблыталася ў разгалістай кроне эўкаліпта за домам Фінкельштайнаў. Павесіўшы галаву і няўклюдна памахваючы рукамі, яна, шоргаючы, прайшла з чорнага ўваходу праз унутраны дворык, нахілілася і ўключыла палівачную

сыстэму. Тая пачала пырскацца і плявацца вадой зразумела: замалы напор але ўсё ж неяк аджыла, і над газонам напаўраскрыліся парасолькі вадзянога пылу. Яна ўключыла шлянг у кветніку і вярнулася ў дом, прайшла праз гасьцёўню, кухню, пакой Монты нават не зірнула на мёртвага мужа: не, не, не цяпер, потым у купальню. 3 кранаў ледзь крапала, аднак яна ўсё роўна пакінула іх адкрытымі, спусьціла ваду ва ўнітазе і прыціснула ручку, каб цурок не спыняўся, цаглінай, якой Монты падпіраў дзьверы. Нарэшце, зьняможаная настолькі, што ледзь змагла падняць рукі, яна ўключыла душ.

Праз два тыдні пасьля таго, як старога з суседняга дому забрала хуткая, Мэг Тэрвіліджэр рабіла гімнастыку, паслаўшы на зашклёнай тэрасе цыноўку. У попельнічцы на падлозе дымілася мэнтолавая цыгарэта, зь вялікіх дынамікаў па кутох грымеў новы кампакт-дыск Сэнды і «Шаркс». Гнуткая, як чарацінка, зь вечна трывожнымі вачыма, дваццацітрохгадовая Мэг паходзіла на «дзяўчынку з карцінкі». Яна каротка стрыгла чорныя валасы ля скроняў, затое сьпераду пакідала даўгую грыўку, а бліскучыя чорныя цені надавалі вачам нейкую неспатоленасьць. Праз паўгадзіны яна мусіць забраць са школкі Тыфані, адвесьці сабаку да вэтэрынара, здаць кашулі Соні ў хімчыстку, купіць на кірмашы каляндры, чатыры тартыльлі, паўтара фунта мяса акулы і пачынаць гатаваць на вячэру бурыта. Але гэта будзе потым. У яе яіпчэ ёсьць паўгадзіны.

Яна глыбока зацягнулася цыгарэтай, вывернула правую нагу і дакранулася ступаком да клубоў. Праз хвілю тое самае левай нагой. Абапершыся далоньню на падлогу і зьлёгку хітаючы галавой у такт музыцы, яна паўтарыла практыкаваньне разоў шэсьць, спынілася, зноў запаліла цыгарэту. I толькі калі перайшла да махаў нагамі, прыкмеціла на цыноўцы вільгаць.

Мэг разгублена стала на калені, працягнула рукі за сьпіну і намацала дзьве аднолькавыя макраватыя плямкі. «Можа,

сабака», падумала яна і прыўзьняла цыноўку за край, аднак характэрнага рэзкага паху не адчула. Пільна прыгледзеўшыся, яна заўважыла, што падлога пад цыноўкай крыху цямнейшая, нібы скрозь яе праступала вільгаць такое часам здаралася ўзімку. Але ж цяпер макаўка лета, і ў Лос-Анджэлесе за колькі месяцаў ня выпала ані кроплі дажджу. Праклінаючы Соні (той абяцаў пакласьці кафлю, яна ўвесь горад аббегала, каб знайсьці, дзе найтаньней прадаецца выдатная італьянская кафля з малюнкам у кветкі, а ён так і ня выбраў часу на яе зірнуць), яна выйшла ў сад і прыкрыла за сабою дзьверырассоўкі.

Мэг адразу ж адчула, як у зялёнай траве пад падэшвамі яе спартыўных туфляў заплюхала вада. У вочы сьвяціла сонца, Кўіні заходзілася брэхам у сваім вальеры, які ператварыўся ў лужыну. He пасьпела Мэг зрабіць і трох крокаў, як у яе вымаклі ногі. Няўжо Соні не перакрыў шлянга? Ці гэта Тыфані? На сьветлых туфлях Reebok праступілі брудныя плямы, але яна ўпарта ішла наперад. He, шлянг тут ні пры чым ляжыць сабе, скручаны, на сваім месцы, і кран надзейна закрыты. Кўіні заскавытала на актаву вышэй. Ад сьпёкі было, мусіць, градусаў 35-38 Мэг ледзь не самлела. Яна паглядзела на неба ні аблачынкі! нахілілася і па чарзе праверыла ўсе палівачкі.

Мэг корпалася ў хмызоўі ля плоту, вышуквала няспраўную палівачку і раптам згадала пра суседку-старую як жа яе зваць? М’юрыел? у яе памірае муж... Такое няшчасьце... Можа, яна ўключыла шлянг і забылася? Мэг прыўзьнялася на дыбачкі, каб зазірнуць цераз высокі драўляны плот, што аддзяляў іхны двор ад суседзкага. Ёй адкрыўся заліты сонцам сад, дзе на клюмбах расьлі бальзамін, райскія кветкі, алеандры, іншая экзотыка і ружы самых розных колераў. Працавалі ўсе палівачкі, са шлянга цякла вада. На хвіліну Мэг застыла, зачараваная: як жа грае сонца скрозь пералівістую завесу вады! Яна паспрабавала ўявіць сабе старасьць... Калі б Соні

памёр, а Тыфані даўно вырасла і жыла ад іх далёка, яна б, напэўна, таксама забылася выключыць палівачкі...

Одум зьляцеў. Сонца пячэ неміласэрна, ашалела вые сабака. Мэг разумела: давядзецца нешта рабіць, трэба ж неяк даць рады з залітым вадою садам і мокрай падлогай на тэрасе. Але яе пужала пэрспэктыва размовы са старой. Што яна ёй скажа? «Прыміце мае спачуваньні, але ці не маглі б вы перакрыць палівачкі?» Мабыць, лепей патэлефанаваць, падумала Мэг. Або дачакацца Соні, хай ён разьбіраецца. Яна адступіла на крок ад плота і па костачку правалілася ў твань.

Калі ў дзьверы пазванілі, М’юрыел пустымі вачыма ўзіралася ў вокладку старога часопіса National Geographic, што ляжаў пад пацінай пылу на століку для кавы. На здымку калыхаліся жаўтавата-бэжавыя пяскі далёкай пустыні, зьліваліся бліжэй да гарызонту з рабаціньнем, падобным да хваляў перасохлага мора. Монты памёр, ён у магіле. Ёй не хацелася ні есьці, ні спаць. Паштоўкі са спачуваньнямі ляжалі непрачытаныя на стале ў кухні. Вада ў ракавіне пералілася цераз край і ўпарта цякла на падлогу, нібы нясла ачышчэньне і вызваленьне. Раным рана ці позна ўначы, калі навокал было ціха, яна адрозьнівала паводле гуку ўсе краны, што цурчэлі, булькацелі, пырскалі ў доме, у кожнага свой голас, свой рытм. У гэтыя гадзіны моўчы, калі час спыняўся, яна чула, як супакойліва бурболіць унітаз побач з гасьцявым пакоем, як музыкай пераліваецца вада цераз край керамічнай купальні, як скрозь хол бяжыць вясёлы паток, каб абрынуода маленькім Ніягарскім вадаспадам у жарало вэнтыляцыйнага люку. Яна чула, як падаюць кроплі ва ўмывальніку, як наводдаль пасыквае душ, як радасна перашэптваюцца палівачкі ў садзе за домам.

Але тут пачуўся званок у дзьверы.

Скрыгочучы зубамі ад тупога болю, што разьліўся ў нагах і ніяк не адпускаў, М’юрыел з апошніх сілаў прымусіла сябе

адарвацца ад фатэля і даплесьціся да дзьвярэй. Дыван пачарнеў ад вады, набрыняў наскрозь, бы губка (у незатуманеныМ кутку сьвядомасьці мільганула думка: «Шкада»), Ды вада збольшага знаходзіла сабе выйсьце праз вэнтыляцыйныя люкі, празь дзіры ў кутох, дзе Монты не разьлічыў, як прыбіць плінтус. М’юрыел чула капеж недзе пад домам. На імгненьне яна ўявіла цёмныя, спакойныя воды зацененай лягуны над яе дрогкай паверхняй застыў прытанулы карабель. Зноў званок.

-   Іду, іду, прабуркацела яна. Іду.

На ганку стаяла маладая жанчына зь цёмнымі кругамі пад вачыма. Яна кагосьці ледзь улоўна нагадвала, і М’юрыел падумала, што яе паказвалі па тэлебачаньні, у перадачы пра «начную мятлушку», якая забівае свайго сутэнэра і вызваляе ўсіх астатніх путан раёну, зацягнутых у чорную скуру, з чорнымі кругамі пад вачыма. Але жанчына загаварыла, і М’юрыел зразумела, што памылілася.

-   Дабрыдзень, сказала яна, і старая заўважыла, што яе спартыўныя туфлі чорныя ад твані. Вы ня памятаеце мяне? Я вашая суседка, Мэг Тэрвіліджэр.

Яна апусьціла вочы на свае запэцканыя туфлі.

-  Я... э-э-э... толькі хацела сказаць, што мы... э-э-э... мы з Соні... з маім мужам... мы вельмі вам спачуваем... Але вы, мабыць, забыліся... пра палівачкі ў садзе... Яны ўключаныя...

М’юрыел паспрабавала выціснуць зь сябе ўсьмешку вядома, зараз ёй належыць усьміхнуцца але выйшла адно няўцямная грымаса.

Суседка заўважыла прамоклы дыванок, мокрыя тапці М’юрыел. Яна зьбітая з панталыку, можа, нават крыху спужаная. Маладая. Такая маладая... Калісьці ў М’юрыел была прыяцелька, нашмат за яе маладзейшая. Дзяўчына з суседняга коледясу. Яшчэ да таго, як Монты захварэў, яна часта заходзіла ў дом. Заўсёды мела пры сабе дыктафон. Распытвала іх пра дзяцінства, пра тыя часы, калі ў даліне Сан-Фэрнанда

расьлі апэльсінавыя гаі і не было асфальтавых дарог. «Вусная гісторыя», называла яна іх аповеды.

Усё ў парадку, не бяды, М’юрыел паспрабавала супакоіць суседку.

Я толькі... э-э-э... У вас нешта з водаправодам? Соні...

Але Мэг не дакончыла фразы, адступіла ад парога, схіліла галаву і пайшла прэч. Спынілася на садовай сьцежцы, павярнулася:

Я хацела сказаць, што трэба нешта зрабіць з палівачкамі. У мяне паўсім доме мокра. На тэрасе, паўсюль...

Усё ў парадку, паўтарыла М’юрыел і, калі тая сышла, зачыніла дзьверы.

He, яна сапраўды кранутая. 3 глузду зьехала, Мэг абсмажвала на патэльні парэзанае кавалачкамі мяса акулы зь зялёным чылі, чырвонай папрыкай, цыбуляй і каляндрай. CoHi, у свае дваццаць восем гадоў настолькі заняты апэрацыямі зь нерухомасьцю, што нават газэту не дазваляў сабе прагледзець з раніцы пакідаў на вечар схіліўся ў закутку над спартыўнай старонкай, пацягваючы гарэлку з тонікам. Бялявыя валасы даволі парадзелыя, але модна падстрыжаныя, крыху дзіцячы погляд, адкрыты, прывабны твар. Аднак на ім ужо адбілася стома, вакол вачэй прарэзаліся зморшчынкі даліся ў знакі гады напружанай, рызыкоўнай працы. Тыфані ў сябе ў пакойчыку ціхенька гулялася зь дзьвюма невялікімі лялькамі па шэсьцьдзесят пяць даляраў за штуку.

Хто? спытаў сабе пад нос Соні, машынальна цярэбячы залаты ланцужок на шыі.

М’юрыел. Старая з суседняга дому. Дык ты мяне ані ня слухаў? Мэг раздражнёна зьменшыла агонь пад патэльняй, паклала зьверху накрыўку. Божухна, тэраса ўся залітая. Цыноўка прапала... амаль што... А ў садзе...

Яна басанож прайпілася праз усю кухню і застыла над мужам. Соні шпурнуў газэту на стол.

-   Дай жа мне адпачыць хоць хвіліну!

Мэг ужыла правераную зброю умольны выраз. Надзьмутыя вусны, ускудлачаныя валасы і вочы, абавязкова адчайныя вочы на яго дзейнічала бездакорна.

-   Толькі на хвіліну ня больш. Проста паглядзі, што робіцца ў садзе.

Яна ўзяла яго за руку і правяла праз гасьцёўню на тэрасу, запынілася, сузіраючы мокрую пляму на бэтоннай падлозе. Мэг сама зьдзівілася, наколькі пляма вырасла: утрая болыпая, чым удзень, яна, здавалася, распасьцёрла крылы і выцягнула лапы, як гіганцкая клякса Роршаха1. Мэг убачыла ў ёй матыля. He, гэта ляціць варона ці кажан. Цікава, што ўгледзела б у ёй М’юрыел?

На ганку Мэг ускрыкнула ад агіды: усе дажджавыя чарвякі ў садзе выпаўзьлі паміраць на прыступкі. А газон ужо ня проста набрыняў вільгацьцю, як губка, ператварыўся ў балота.

-   0, Божа! буркатнуў Соні, чарпануўшы макасінамі твані. Высока падкідаючы ногі, ён дайшоў да плота. Той пачынаў хіліцца: папярочыны перакасіліся, слупок пахіснуўся, як п’янюжка, што не трымаецца на нагах.

-   He, ты толькі паглядзі! гукнуў ён цераз плячо. Мэг засталася стаяць ля дзьвярэй тэрасы чарвякі выклікалі ў яе непераадольную грэблівасьць. Гэты дзёўбаны плот восьвось упадзе!

У туфлі Соні налівалася вада, а ён стаяў, прыгаломшаны. Мэг ведала гэты выраз ён застываў у яго на твары ў самых надзвычайных сытуацыях: калі ў рахунку за тэлефон немаведама адкуль зьявіліся загадкавыя званкі ў Білінгс (штат Мантана) і Грынліф (штат Місысыпі) на дваццаць даляраў кожны, калі ў апошні дзень плацяжу пакупнік пазваніў і сказаў,

1 Герман Роршах (1884-1922) швайцарскі псыхіятар, які распрацаваў мэтодыку вызначэньня асобы паводле таго, як чалавек вытлумачае стандартны набор зь дзесяці кляксаў рознай формы. Заўв. перакл.

што ён зьбіў прадаўца, і папрасіў у Соні пяцьсот даляраў, каб сплаціць заклад. Такія здарэньні заўжды былі яму як сьнег на галаву. Ён кожнага разу слупянеў, як толькі любы ягонаму сэрцу строгі, дакладны, разважлівы сьвет узьвіваўся на дыбкі й ашчэрваўся перакрыўленым, бязглуздым, непрыстойным у сваёй непрактычнасьці выскалам. Мэг заўважыла, як здранцьвеньне на твары Соні зьмянілася праведным гневам. Яна прайшла ўсьлед за ім садовай сьцежкай у двор М’юрыел. Ён рушыў далей да ўваходу і загрукатаў у дзьверы, як разьюшаны гестапавец.

Ніхто не азываўся.

От свалота, вылаяўся ён, гледзячы цераз плячо на Мэг, нібы гэта яна вінаватая. Знутры гучала напружаная сымфонія вады: яна капала, булькацела, цурчала, плёскала... Соні павярнуўся сьпінай да дзьвярэй і так закалаціў па іх кулаком, што Мэг на ўласныя вочы пабачыла, як ходырам ходзяць філёнгі.

Ад гэткай раптоўнай ятры ёй зрабілася непамысна. Вядома, у іх непрыемнасьць, і добра, што ён спрабуе неяк парадзіць, але навошта ўтрапёнасьць, навошта шал?

-  Ты зараз вышыбеш дзьверы, яна не адводзіла вачэй ад напятага пляча і кулака, што ў дзікунскім рытме малаціў, як па кавадлу. Соні, супакойся, прашу цябе. Гэта ўсяго толькі вада!

-   «Усяго толькі»? ён павярнуўся да яе. Бачыла, плот пахіліўся! Яшчэ крыху — і падмые падмурак! Ды ўвесь дом — каб яго...

Ён не дагаварыў. Зь яе твару здагадаўся, што М’юрыел адчыніла дзьверы.

На ёй быў той жа выцьвілы сіні халат і тыя ж мокрыя тапці. Маленькага росту, мажная, з такімі вялікімі грудзямі, што яны, здавалася, прыгіналі яе да зямлі, М’юрыел ухапілася за дзьвярны вушак і зірнула на Соні каменнымі, як у стода, вачыма. Соні рэзка крутануўся, каб стаць да яе тварам, і аслу-

пянеў. Тынкаваныя сьцены ў доме пайшлі плямамі, яны ўсмоктвалі ваду быццам да столі цягнуцца доўгія вострыя пазуры. Праз парог пачаў пералівацца бруднаваты струменьчык каля ног Соні ўтварылася калюжына. Па ўсім доме лілася вада нават Мэг, стоячы ў садзе, выразна чула яе цурчаньне.

-   У чым рэч? словы М’юрыел заглухлі недзе ў горле.

Соні цэлую хвіліну ня мог вымавіць ні слова. Мэг разумела: ён абсалютна бездапаможны перад гэтай стыхіяй, якая наўмысна руйнуе жытло: усе краны адкручаныя напоўніцу, падлога пакарабачаная, тынкоўка зьнішчаная. Нарэшце Соні крыху авалодаў сабой:

-  Вада... Вы... У нас плот... To бок, я хацеў сказаць, вы ня маеце права, зараз жа супыніцеся...

Старая выпрасталася і так учапілася ў пас халата, што хрумснулі костачкі пальцаў. Яна паглядзела спачатку на Мэг тая нерухома стаяла ў куце саду, тады на Соні.

-   Вада? Якая вада?

Мужчына, што стаяў у дзьвярах, нечым нагадаў ёй Монты. Было штосьці такое ці то ў яго вачох, ці то ў форме вушэй. A можа, гэта шорсткія, каротка падстрыжаныя бакі... Але зрэшты, большасьць мужчынаў нагадвала ёй Монты. Монты пяцьдзясят гадоў таму. Монты, які адкрыў ёй сьвет за рулём «форда» мадэлі А, ня вечна раздражнёнага злыдня, які называў яе крэтынкай, доўбняй і біў, як сабачаня. Монты. Калі зь ім здарыўся інсульт, у глыбіні душы яна ўзрадавалася. Глядзела на яго, распасьцёртага на шпітальным ложку, аблытанага трубкамі, і штосьці ў ёй уздымалася. Яна забрала яго дадому, мяняла пад ім пасудзіну, узіралася ў правалы вачэй, карміла яго дзіцячым харчаваньнем, бы немаўля, якога ніколі ня мела, і ведала: усё скончана. Пяцьдзясят гадоў. Болып ня будзе п’яных скандалаў, ня будзе запушчаных у сьцяну патэльняў, болып ніколі на яе не наваліцца ягонае цела. Цяпер яна наверсе.

Другі мужчына: нізкага росту, каржакаваты мэксыканец з тонкімі, быццам алоўкам намаляванымі, вусікамі і злымі пачырванелымі вочкамі таксама нагадаў ёй Монты. Ня столькі выглядам, колькі манерай трымацца, тым, як ён надзімаўся індыкам і выпінаў грудзі. I, ясная рэч, формай. Монты ў вайну насіў форму.

-   Місіс Бэрджэс? спытаўся мэксыканец.

М’юрыел стаяла ў расчыненых дзьвярах. Надвячоркам сьпёка апала, нібы ў небе павярнулі ручку тэрмастата. Яна сядзела ў цемры сьвятло даўно патухла. Напэўна, вада пашкодзіла праводку. Яна згодна хітнула галавой у адказ паліцэйскаму.

-   На вас паступіла скарга.

Вочы-сьвярдзёлкі. Скарга. «На вас паступіла скарга». He, на такі падман яна ня купіцца. Яна ведае, чаго ім трэба: паліцыі, дзяўчаці з суседняга дому, хлопцу яе мужу. Яны хочуць вярнуць Монты. Каб ён зноў сядзеў у ложку, каб зноў тырчалі яго ногі, каб зноў грымеў ягоны голас. He, ім яе не правесьці.

Яна не адставала ад паліцэйскага, што ўпоцемках абыходзіў усе ракавіны, купальні і душ. Ен як наймацней закруціў кожны кран, спусьціў ваду ў рукамыйніках, прайшоў праз двор і зьбезжыцьцёвіў палівачкі і шлянг. Пры гэтым няспынна пытаўся: «3 вамі ўсё добра? 3 вамі ўсё добра?»

Яна сьціснула рукой падбародзьдзе, каб не дрыжалі вусны:

-  Калі вы маеце на ўвазе, ці ў сваім я розуме, так. Дзякуй, са мной усё добра.

Яны вярнуліся да ўваходу. Ён нязмушана прытуліўся да дзьвярнога вушака і перайшоў на змоўніцкі шэпт:

-   Дык навошта вы ўключылі ваду?

Яна ня стала адказваць. Яна ведае свае правы. Ды якая яму ці каму яшчэ справа, што яна робіць з уласнымі кранамі ды палівачкамі?! У яе ёсьць грошы, каб сплаціць рахунак. Ен ужо сплочаны. На тысячу сто даляраў. Яна зірнула ў вочы паліцэйскаму і паціснула плячыма.

Дзе вашыя сваякі? Дачка? Сын? Каму можна патэлефанаваць?

Вусны зьнямелі. Яна адмоўна хітнула галавой.

Крыху памаўчаўшы, паліцэйскі ўздыхнуў.

-   Ну, сказаў ён павольна, падкрэсьліваючы кожнае слова, нібы зьвяртаўся да дзіцяці. Я зараз сыду. He чапайце больш вады толькі каб памыцца, пачысьціць зубы, вымыць посуд. I ніякіх штукарстваў!

Ен паважна пайшоў, памацваючы папругу, похвы рэвальвэра, цяжкую дубінку.

-   Яшчэ адная скарга і нам давядзецца ўзяць вас пад варту. Дзеля вашай жа карысьці. Вы ўяўляеце небясьпеку для сябе і для суседзяў. Зразумела?

«Усьміхніся, загадала сабе М’юрыел. Усьміхніся».

-        Так, ціха адказала яна. Так, зразумела.

Ён пагрозьліва ўзіраўся ў яе хацеў запужаць. Як Монты, зусім як Монты. Нарэшце павярнуўся і сышоў.

Згусьцілася ноч, а М’юрыел яшчэ доўга стаяла на ганку. Услухоўвалася ў пошчак драздоў, у крыкі чыюкоў на пальме ў садзе Мэртаў, у шум машынаў на далёкай аўтастрадзе. Праз колькі часу яна села на прыступку. У доме за яе сьпінаю панавала моўча: не цяклі краны, ня бегла вада ў прыбіральні. Ня пырскалі палівачкі. Якая невыносная вусьціш! I ў гэтай цішы апраметнай ёй чулася, што Монты тут: вось ён ступае па няроўнай падлозе, налівае сабе яшчэ гарэлкі, лаецца на яе сваім жорсткім, як наждак, голасам.

М’юрыел не магла змусіць сябе вярнуцца ў дом. He, ня сёньня. Там пошасьць і тлен, там сьмерць, як у магіле. Гэтыя сьцены столькі бачылі і чулі, што ім яшчэ доўта не ачысьціцца ад мярзоцьця. Можа, усё астатняе: вусная гісторыя, пяцьдзясят гадоў побач з Монты, дзяўчо з чорнымі вачыма і не зьмяшчаецца ў яе ў галаве, ды ўжо што-што, але гэта яна ведае пэўна.

Калі па старую з суседняга дому прыехала паліцэйская машына, Мэг палівала ў гасьцёўні дэкаратыўны чарот. Паліцыя прыяжджала і ўчора ўвечары: Соні стаяў на ўваходзе, склаўшы на грудзях рукі, і сачыў, як ахоўнік парадку завінчвае краны і выключае палівачкі. «Хіба што ўсё», сказаў Соні, вярнуўшыся ў дом. На ім была завялікая гавайская кашуля ейны падарунак на дзень бацькі. Але нараніцы палівачкі працавалі зноў, і Соні, перш чым сысьці на працу, тройчы патэлефанаваў у пастарунак.

Яна страціла розум! гарлаў ён у слухаўку. Ня здольная адказваць за свае ўчынкі. Яна ўяўляе пагрозу і для сябе, і для навакольных! У мяне чатырохгадовая дачка я мушу пра яе думаць! У мяне сабака. Жонка. Плот зараз паваліцца! Вы хоць уяўляеце сабе, што будзе з грунтам пад домам?

I вось паліцыя зноў тут. Патрульная машына бязгучна пад’ехала да суседняга дому. Мэг адставіла збан з вадой. На ёй было трыко і новыя красоўкі Nike, валасы прытрымлівала чырвоная стужка. Покуль Тыфані ў школцы, трэба шмат пасьпець: паліць расьліны, зрабіць гімнастыку, згатаваць макаронную салату, забраць Кўіні ад вэтэрьшара. Але Мэг усё роўна падышла бліжэй да плота.

Паліцэйскія (Мэг не адразу зразумела, што меншага росту жанчына) стаялі на ганку М’юрыел. Выглядалі абое наструнена і ніякавата. Спачатку пагрукаў мужчына адзін раз, другі, трэці. 3 дому ані гуку. Тады жанчына. Вынік той жа. Мэг склала на грудзях рукі і стала чакаць. Праз хвіліну мужчына абышоў дом, адчыніў весьнічкі ў сад. Палівачкі захрыпелі і змоўклі. Паліцэйскі вяртаўся, набраўшы поўныя туфлі твані.

Ен зноў загрукатаў у дзьверы, гэтым разам ужо разьятрана, і Мэг згадала Соні.

Адамкніце! з прыдыханьнем гукнула жанчына грудным кантральта, марна спрабуючы дадаць голасу глыбіні. Паліцыя!

I раптам Мэг заўважыла ля аднаго вакна М’юрыел.

-   Глядзіце! Яна тут, тут! міжволі сарвалася зь языка.

Паліцэйскі (бялявы, як Соні, толькі з вусамі) нахіліўся цераз парэнчы і ўзлавана замахаў рукамі на постаць за шклом:

-   Паліцыя! Адчыняйце!

М’юрыел не зварухнулася.

-   Ах вось як, вымавіў ён, лаючыся сам сабе. Ну, добра!

Ён налёг плячом на дзьверы. Тыя падаліся, трэснулі, цераз парог забулькацела вада. Паліцэйскія разам зьніклі ў доме.

Мэг не сыходзіла. Так, у яе мала часу, але ўсё ж варта пачакаць, што будзе. Робячы выгляд, што занятая справай, яна схілілася, каб вырваць дзьмухавец, які выпадкова прапусьціў садоўнік. Паліцэйскіх не было цэлую вечнасьць: дваццаць хвілінаў, паўгадзіны. Нарэшце ў дзьвярах зьявілася жанчына. Яна вяла М’юрыел.

Здавалася, М’юрыел яшчэ больш пацяжэла, твар азыз, рукі распухлі. На скрыўленых старэчых нагах белыя сандалі. Адзетая ў бясформную паркалёвую сукенку і белы саламяны капялюшык, як быццам адкапаны ў куфры на гарышчы. Жанчына трымала М’юрыел пад руку, мужчына не адставаў ні на крок, як цень, нёс за ёю валізку. Ідучы па прыступках і потым па садовай сьцежцы, М’юрыел ні разу не азірнулася. Але калі жанчына з паліцыі расчыніла перад ёю заднія дзьверцы патрульнай машыны, М’юрыел павярнулася, нібыта каб у апошні раз кінуць вокам на дом. Аднак насамрэч погляд яе запыніўся на Мэг.

Ранак зьмяніўся дзённай сьпёкай. Мэг паліла расьліны, зрабіла салату: макароны-мятлікі, сьвежая ласасіна, чорныя аліўкі, гарэхі забрала са школкі Тыфані й паклала яе крыху паспаць. Аднак думкі ўвесь час вярталіся да М’юрыел. Старая глядзела на Мэг мо секундаў пяць затым жанчына ў форме стала ўгаворваць яе сесьці ў машыну. Мэг хацелася скрозь

зямлю праваліцца. Але пазьней яна зразумела, што ў вачох М’юрыел застыла ня злосьць проста сум. Яна як бы гаварыла: «Вось і ўсё. Пяцьдзясят гадоў і ўсё».

У садзе было як у пекле: сонца завісла над самай галавой. Памытая шампунем, з падрэзанымі кіпцюрамі і нарэшце бяз блох, Кўіні спала каля басэйна, выцягнуўпіыся ў ценю. Цішыня. Змоўклі нават птушкі. Мэг зьняла красоўкі і басанож прайшлася па мокрым газоне да плота. Дакладней, да таго, што ад яго засталося. За ноч слупок заваліўся на ўчастак М’юрыел, пацягнуўшы за сабой усю спаруду. Мэг, не раздумваючы, ускочыла на палеглыя папярочыны і апынулася на тым баку.

Яна па костачку правалілася ў твань. Зямля як пудынг, як чакалядны пудынг. Мэг перастаўляла ногі, прабіраючыся да дому. Яе сьляды павольна запаўняла вада. Унутраны дворык ператварыўся ў выспу. Абмінаючы расьліны ў кадках і плеценую мэблю, Мэг дабралася да чорнага ўваходу. Зачынена. Яна падышла да вакна, прыціснулася да шыбы тварам, захінула яго далонямі і зазірнула ўнутр. У яе перахапіла дыханьне. Тынкоўка адвальваецца, са сьценаў шматкамі зьвісаюць шпалеры, падлога безнадзейна сапсаваная. Гэта ня проста бедзтва гэта вар’яцтва, самагубства!

Смутак, прычынаю смутак. Ці не? Мэг раптам падумала пра Соні: калі б ён памёр, а яна была старая, як М’юрыел? Безумоўна, Мэг гэтак не растаўсьцее мабыць, яна будзе нагадваць якую-небудзь хударлявую, элегантную сталага веку даму з Палм Спрынгс, якая ўсё жыцьцё робіць гімнастыку. А калі яна не пасьпее пастарэць калі Соні, напрыклад, трапіць у аварыю? Такое здараецца.

Мэг углядалася ў сьляды катастрофы скрозь свой няясны адбітак у шкле. Вось загубленае жыцьцё старой М’юрыел, a вось ейныя ўласныя далікатныя вусны і вьгразныя вочы, якія ніхто не пакідаў незаўважанымі. Праз колькі часу Мэг адышла ад вакна і паглядзела на сад такім, мабыць, яго ба-

чыла М’юрыел. Вось утрапёна буяюць, напіўшыся вады, ружы; вось тырчаць, як палкі, галінкі бальзаміну; вось патанаюць ва ўласным пажоўклым лісьці алеандры. А вось у дальнім куце дворыка бяскрыўдна выглядае з хмызоў сталёвы рэгулятар паліву зусім як у іх з Соні.

I тут Мэг прыйшла ў галаву шалёная думка: яна ўключыць палівачкі. На хвіліну каб на сабе адчуць... Іх нельга пакідаць надоўга: вада можа падмыць увесь падмурак.

Ужо што-што, але гэта яна ведае пэўна.

Пол ОСТЭР

М-Р КОСТНІ

М-р Костні ведаў: жыць Ўілі засталося нядоўга. Болып як паўгоду яго жэр знутры кашаль, і выкараскацца ўжо няма ані ценю надзеі. Павольна, але няўмольна, ні разу ні на крок не адступіўшы, гэтая штука ўсё расла і расла, зь ледзь заўважнага 3 лютага посьвісту, калі ў лёгкіх зьбіралася макрота, да прыступаў, ад якіх у сярэдзіне лета скаланалася, бы ў канвульсіях, усё ягонае цела. Справа і так была дрэнь, а тут япічэ тыдні са два таму ў гэтым аркестры прарэзаліся новыя падступныя ноткі: нешта напружанае, жорсткае, як удары барабана, а прыступы так пачасьціліся, што здавалася, ніколі не спыняюцца. Кожны раз, як Уілі заходзіўся кашлем, м-р Костні думаў, таго разьнясе на шматкі сіла, што так і рвалася зь ягоных грудзей на волю. Наступнай стадыяй пойдзе кроў, меркаваў м-р Костні, і калі аднойчы ў суботу незваротнае нарэшце адбылося, ён успрыняў гэта як знак зь нябёсаў, нібы засьпявалі ўсе анёлы ў вышынях. Стоячы на ўзбочыне дарогі з Вашынгтону на Балтымар, м-р Костні на ўласныя вочы бачыў, як Ўілі схаркнуў у насоўку некалькі маленькіх чырвоных камячкоў, і ў тое ж імгненьне зразумеў: апошні прамень надзеі згас. Ад Уілі Г. Каляднэра дыхнула сьмерцю. Ён працягне ўсяго некалькі дзён ня болып. Гэта неабвержная ісьціна, як тое, што сонца лямпачка ў аблоках, якая штодня запальваецца і гасьне.

Што было рабіць беднаму сабаку? Усё сваё жыцьцё з самага раньняга шчанячага маленства м-р Костні правёў разам з Уілі. Цяпер ён проста ня мог уявіць сабе сьвет, у якім ня будзе ягонага гаспадара. Кожная думка, кожная згадка, кожная часьцінка зямлі й паветра прасякнутая Уілі. Ад звычак гэтак лёгка не пазбавісься, і, відаць, ёсьць нейкая доля праўды ў выслоўі: стары псюк ня вучыць новых штук. Але баяцца непазьбежнага прымушалі м-ра Костні не адно прывязанасьць і любоў да Уілі. Яго ахоплівала сапраўдная онталягічная вусьціш. Выкрасьліць з быцьця Уілі што тады застанецца? Мусіць, быцьцё проста спыніцца.

Над такой вось загваздкай біўся м-р Костні, калі жнівеньскай раніцай разам са сваім ушчэнт саслабелым гаспадаром цягнуў ногі вуліцамі Балтымару. Сабака, пакінуты сам-насам са сьветам, лічы, мёртвы. I калі дыханьне Уілі спыніцца, м-ру Костні застанецца толькі адное: чакаць уласнай непазьбежнай сьмерці. Уілі ўжо шмат дзён запар настаўляў яго, як ня трапіць у пастку, так што м-р Костні ведаў як «Ойча наш»: сьцеражыся сабакаловаў і паліцэйскіх, чорных варанкоў і машынаў без пазнак, бойся крывадушнікаў з гэтак званых «таварыстваў аховы жывёлы». Як бы ласкава яны ні гаварылі, «прытулак» насамрэч азначае «гамон». Пачнеццаўсё зь сеткі і стрэлаў транквілізатарамі, далей сапраўдная жуда: клетка, у ёй нэонавая лямпа, а там недалёка і да сьмяротнай іньекцыі або атрутнага газу. Быў бы м-р Костні якой паважнай пароды можа, яму штосьці б і сьвяціла ў штодзённым сабачым конкурсе прыгажосьці, дзе галоўны прыз новы гаспадар. Але ў радаводзе сябрука нябогі Уілі чорт нагу зломіць: ёсьць там нешта ад колі, ад лябрадора, ад спаніеля і двортэр’ера. Што яшчэ горш з папікамутанай поўсьці тырчаць калючкі, з пашчы смуродзіць, а ў пачырванелых вачох застыла несусьветная, нязбыўная туга. Каму ён патрэбны? Як любіў казаць наш беспрытульны бард, вырак лёсу суворы. Калі м-ру Костні толькі не пашанцуе хуценька знайсьці новага гаспада-

ра, ён у першых шэрагах дварнякоў, якім наканавана зьнікнуць у нябыце.

А як не напаткае цябе куля, працягваў той туманнай раніцай у Балтымары свой маналёг Ўілі, трымаючыся за ліхтарны слуп, каб ня ўпасьці, ёсьць мільён іншых небясьпек. Прыяцель, я цябе сур’ёзна папярэджваю: ня знойдзеш сабе за гаспадара якога іншага ёлупня табе кранты. Ты зірні, што ў гэтым праклятым мястэчку робіцца: на кожным рагу кітайскі рэстаранчык. I калі ты думаеш, што ад твайго выгляду ў іх сьлінкі не пацякуць, нічагусенькі ты пра ўсходнюю кухню ня ведаеш. О, яны ўмеюць цаніць смак сабачаціны! Шэф-кухар заганяе ў пастку і забівае беспрытульных сабак тут жа, за кухняй, дзесяць, дваццаць, трыццаць на тыдзень. У мэню яны моіуць праходзіць як качкі ці зайцы, але гурманы ведаюць, што да чаго, іх ні на хвіліну не падманеш. Таму, калі ня хочаш скончыць свой зямны шлях у талерцы, двойчы падумай, перш чым матляць хвастом кітаёзам каля ўваходу ў якую іхную забягалаўку. Кеміш, м-р Костні? Ведай ворага свайго і трымайся ад яго чым далей.

М-р Костні разумеў. Ен заўсёды разумеў усё, што казаў Уілі. Колькі ён сябе памятаў, гаспадар увесь час зь ім размаўляў. М-р Костні петрыў у інгілыпы ня горш за любога эмігранта, які сем гадоў пражыў на амэрыканскай зямлі. He, вядома, інгільш заставаўся для яго мовай замежнай, зусім не падобнай да тае, якую ён усмактаў з малаком маці. Але нават калі з вымаўленьнем у яго былі сякія-такія праблемы, дык затое ўсімі тонкасьцямі граматыкі і сынтаксісу ён валодаў бездакорна. I няма чаго зьдзіўляцца пры ягоным-то інтэлекце! Большасьць сабак валодае мовай дзьвюхногіх на прыстойным гутарковым узроўні, а м-ру Костні яіпчэ й пашчасьціла на гаспадара: той ніколі не ўважаў яго за ніжэйшую істоту. Яны адпачатку сталі сябрукі не разальеш вадой. Улічыце таксама, што м-р Костні быў ня толькі лепшы, але й адзіны сябар Уілі, а Уілі да таго ж страшэнна любіў гук уласнага голасу -

сапраўдны лёгаман на ўсе сто адсоткаў, ён не змаўкаў амаль ні на імгненьне з таго моманту, як прадзіраў уранку вочы, і пакуль, упіўшыся ў дым, не засынаў уначы. Таму цалкам зразумела, што м-р Костні гэтак добра асвойтаўся з другой мовай. Дзіўна, як за столькі гадоў ён не навучыўся размаўляць лепей. I не таму, што мала стараўся. Прырода была не на ягоным баку: так ужо склаўся лёс, што м-р Костні, зь ягонай формай пысы, зубамі і языком, мог у найлепшым вьшадку выдаць руляду з брэху, віску ды скавытаньня няўцямную, неразборлівую прамову. Як балюча было яму ўсьведамляць, што гэтым гукам так далёка да вольнага маўленьня! Але Ўілі ніколі яго не перапыняў і, урэшце, гэта самае галоўнае. М-р Костні меў поўнае права дадаваць свае тры грошыкі, і кожнага разу гаспадар уважліва яго выслухоўваў. Паглядзець толькі, як Ўілі сочыць за намаганьнямі свайго сябра далучыцца да чалавечай пароды галаву на адсячэньне можна даць: ён разумее ўсё да апошняга слова.

Аднак у тую пахмурую нядзельную раніцу ў Балтымары м-р Костні трымаў язык за зубамі. Ім заставалася быць разам лічаныя дні, мо нават гадзіны. Ня час для доўгіх прамоваў, дурасьлівай лінгвістычнай эквілібрыстыкі ды сяброўскіх кепікаў. Пэўныя сытуацыі вымагаюць тактоўнасьці й далікатнасьці, а цяпер, калі ў іх такія непярэліўкі, лепш не мянціць языком, а паводзіцца як добры, верны сабака. Ён не абураўся, калі Ўілі ўзяў яго на шворку, не скуголіў, што паўтара дня нічога ня еў, не лавіў носам у паветры пахаў якой-небудзь сучкі, не задзіраў лапу каля кожнага ліхтарнага слупа. Ён проста трухаў усьлед за Ўілі яны шукалі ў чужым пустым горадзе дом 316 на Калвэрт Стрыт.

М-р Костні нічога ня меў супраць Балтымару самога па сабе. Пахнуў ён ня горш за ўсялякі іншы буйны горад, дзе яны за столькі гадоў пабывалі. I хоць ён выдатна разумеў, навошта яны тут, м-ру Костні было надзвычай сумна ад думкі, што вось жа стукнула чалавеку такое ў галаву правесьці

апошнія хвіліны жыцьця ў зусім чужым месцы. Сабаку хапіла б глуздоў не рабіць такога глупства. Ен бы спакойна разьвітаўся з гэтым сьветам і паклапаціўся пра тое, каб сканаць на роднай зямлі. Але Ўілі хацеў яшчэ пасьпець да сьмерці зрабіць дзьве рэчы, і з уласьцівай яму ўпартасьцю пераконваў сябе, што дапамагчы яму можа толькі адзін чалавек. Бі Сўонсан. А паколькі, паводле апошніх зьвестак, што ён ад яе меў, жыла памянёная Бі Сўонсан у Балтымары, яны і прыйшлі ў Балтымар, каб яе адшукаць. Яно-то добра, але калі ў Ўілі штось ня выстарчыць, м-р Костні застанецца тут адзін, у горадзе крабавых палачак і мармуровых прыступак. Што яму тады рабіць? Адзін тэлефонны званок і пытаньне было б зьнятае за паўхвіліны. Але філязофія Ўілі не прызнавала тэлефона за прыладу вырашэньня паважных справаў. Лепей колькі дзён ісьці пехатою, чым узяць гэтую штуковіну і размаўляць з тым, каго ня бачыш. I вось у іх за плячыма дзьвесьце міляў, яны блукаюць вуліцамі Балтымару бяз мапы, шукаюць дом, якога, можа, даўно няма.

Абедзьве справы, што Ўілі яіпчэ спадзяваўся зрабіць перад сьмерцю, былі для яго аднолькава важныя. А часу заставалася надта мала, каб вырашаць іх паасобку, і яму прыйшла да галавы бліскучая думка, як у апошні момант адным стрэлам забіць двух зайцоў. Чызьпікаў гамбіт, так бы мовіць. Пра першы ягоны клопат мы ўжо казалі: Ўілі думаў, як знайсьці новае жытло свайму кашлатаму сябру. Другі тычыўся ўладкаваньня ўласных справаў: ён хацеў, каб яго рукапісы трапілі ў добрыя рукі. У гэты момант увесь ягоны наробак запханы ў камэру захоўваньня на аўтастанцыі для аўтобусаў «Грэйгаўнд» на Фает Стрыт, за два з паловай кварталы ад таго месца, дзе цяпер стаяў Ўілі з м-рам Костні. Ключ ляжаў у яго ў кішэні, і калі ён ня знойдзе, каму яго даверыць, усё да апошняга слова прападзе, будзе зьнішчанае, як нічыйны багаж.

За дваццаць тры гады, з таго моманту, як ён узяў сабе псэўданім Каляднэр, Ўілі сьпісаў семдзесят чатыры нататнікі. Вершы, апавяданьні, эсэ, дзёньнікі, эпіграмы, аўтабіяграфічныя запісы, а таксама пачатак эпапэі «Валацужныя дні» 1800 радкоў. Большасьць ягоных твораў выйшла з-пад пяра на кухонным стале ў бруклінскай кватэры ягонай маці. Але чатыры гады таму яна памерла, і з тае пары Ўілі мусіў пісаць пад адкрытым небам, часьцяком насуперак прыроднай стыхіі, у парках і брудных завулках, намагаючыся перадаць свае думкі на паперы. Ўілі ня цешыўся ў глыбіні душы ніякімі ілюзіямі на свой конт. Ён ведаў, што яму не знайсьці сабе месца ў гэтым сьвеце, але таксама ведаў, што сярод ягоных крамзоляў багата пазарывана зусім не благіх рэчаў. Прынамсі, тут ён можа высока трымаць галаву. Калі б ён сур’ёзьней паставіўся да лекаваньня, ці калі б арганізм у яго быў крыху мацнейшы, ці калі б ён радзей зазіраў у чарку ды абмінаў вірлівыя бары, магчыма, Ўілі напісаў бы яшчэ больш і лепш. Але позна сумаваць над памылкамі. У апошнім сказе пастаўленая кропка. Пясок у гадзіньніку вось-вось перасыплецца. Усё, што ён пакіне па сабе, у словах, замкнёных у камэры захоўваньня. Калі яны зьнікнуць ён быццам ніколі і ня жыў.

Тут самы час прыгадаць Бі Сўонсан. Ўілі ведаў, што спрабуе тыцнуць пальцам у неба, але калі яму ўсё ж неяк папіаннуе яе знайсьці, ён не сумняваўся: Бі ўвесь сьвет пераверне, каб яму дапамагчы. Калісьці даўным-даўна, калі жыцьцё Bra­na толькі пачынаіася, м-с Сўонсан выкладала ў яго ў школе ангельскую мову. I калі б не яна, наўрад ці Ўілі ўвогуле наважыўся б і думаць пра пісьменьніцтва. Тады ён быў Ўільямам Гурэвічам, хударлявым падлеткам шаснаццаці гадоў, які больш за ўсё на сьвеце любіў кнігі і джаз-бібоп. Яна ўзяла яго пад сваё крыло, засьшала ягоныя спробы пяра такімі шчодрымі камплімэнтамі, настолькі несувымернымі зь іх сапраўднымі сьціплымі вартасьцямі, што Ўілі ўявіў сябе вялікай надзеяй амэрыканскай літаратуры. Неістотна, ці мела яна

рацыю, бо на такім этапе галоўнае не канкрэтныя вынікі, a творчы патэнцыял м-с Сўонсан заўважыла ягоны талент, угледзела Божую іскру ў маладой, неаперанай душы. А дасягнуць чаго-небудзь у жыцьці можна толькі тады, калі хтосьці ў цябе верыць факт шматкроць даказаны. I хоць усе аднаклясьнікі Уілі па Мідвудзкай школе бачылі ў м-с Сўонсан прысадзістую, каржакаватую кабету з азызлымі рукамі, што падскоквалі і дрыжалі ўсялякі раз, як яна пісала на дошцы, Ўілі яна ўяўлялася прыўкрасным анёлам, які сышоў зь нябёсаў і прыняў чалавечае аблічча.

Аднак калі ўвосень пачаўся наступны навучальны год, м-с Сўонсан зьнікла бязь сьледу. Яе мужу прапанавалі лепшую працу ў Балтымары, а паколькі яна была ня толькі настаўніцай, але й жонкай, дык што ёй заставалася рабіць, апроч як пакінуць Бруклін і ісьці за сваім сужэнцам, куды яго закіне лёс? Уілі глыбока пераймаўся, але, зрэшты, усё склалася яшчэ ня самым горшым чынам: хоць ягоная апякунка і была далёка, але яна на яго не забывалася. Цягам наступных некалькіх гадоў м-с Сўонсан багата ліставалася са сваім маладым сябрам: чытала й разьбірала ягоныя рукалісы, не забывалася даслаць да дня нараджэньня старую кружэлку Чарлі Паркера, падказвала, у якіх часопісах можна паспрабаваць надрукаваода. Калі хлопец скончыў школу, ейны рэкамэндацыйны ліст, у якім яна прыўзносіла Ўілі да нябёсаў, дапамог яму атрымаць стыпэндьпо ў Калюмбійскім унівэрсытэце. М-с Сўонсан была ягонай музай, анёлам-ахоўнікам і талісманам у адной асобе. Уілі тады здавалася, што для яго няма нічога немагчымага. Зорку зь неба дастаць? Якая драбяза! Але ў 1968 годзе на яго найшла шыза, працяў блазен Ісьціны, што скача на высакавольтавым дроце. Уілі запхнулі ў шпіталь на паўтоду электрашокатэраші, псыхатэрапіі і мэдыкамэнтознай тэрапіі. Аднак ён ніколі ўжо ня стаў такім, як раней. Жывы цень зь незагойнай душэўнай ранай колькі іх ходзіць па вуліцах... I хоць Ўілі працягваў як бліны пячы вершы й апавя-

даньні, крэмзаў паперу «ў хваробе і ў добрым здароўі», цяпер у яго рэдка даходзілі рукі адказаць м-с Сўонсан. Чаму? Якая розьніца... Можа, Ўілі пачуваўся няёмка. Можа, аддаліўся ад яе, занурыўшыся ў іншае. Можа, страціў давер да амэрыканскай пошты падазраваў, што паштары ўтыркаюць свой нос у карэспандэнцыю, якую разносяць. Так ці гэтак, але калісьці паўнаводны паток лістоў да м-с Сўонсан амаль перасох. Годдругі Ўілі яшчэ дасылаў ёй якую дзівацкую, бязладную паштоўку, потым толькі стандартныя калядныя віншаваньні, a ў 1976 годзе ўсялякая сувязь між імі спынілася. 3 тае пары яны не абмяняліся ані словам.

М-р Костні ўсё гэта ведаў. Акурат таму і непакоіўся. Прайшло сямнаццаць гадоў. Падумаць толькі, тады прэзыдэнтам быў Джэралд Форд, а да ягонага ўласнага зьяўленьня на сьвет сьляпым, малюпасенькім шчаняткам заставалася чакаць яшчэ дзесяць гадоў! Karo Ўілі спрабуе падмануць? За TaKi час колькі ўсяго магло здарыцца... Колькі можа зьмяніцца за сямнаццаць гадзінаў, нават сямнаццаць хвілінаў, а тут цэлых сямнаццаць гадоў... М-с Сўонсан магла сама мала пераехаць. Бабульцы ўжо, мусіць, за семдзесят, і калі яна не зусім спарахнела, ня зьехала з глузду і не дажывае свой век у аўтафургончыку дзе-небудзь у Фларыдзе, яе, мабыць, прасьцей адшукаць сярод мёртвых, чым жывых. Калі сёньня зранку яны дацельпукаліся да Балтымару, Ўілі і сам прызнаў, што ўсё яно так, але... Урэшце, сказаў ён, якога хрэна? Гэта іхны адзіны шанец, жыцьцё рулетка, дык чаму б і не паставіць усё на кон?

Ах, Ўілі, Ўілі... Ён распавёў столькі баек, гаварыў столькімі рознымі галасамі, насіў адначасова столькі масак, што м-р Костні ўжо ня ведаў, чаму верыць. Дзе праўда, дзе мана? He разьбярэсься, калі вядзецца пра асобу такую складаную і неардынарную, як Ўілі Г. Каляднэр. М-р Костні быў цьвёрда ўпэўнены адно ў тым, што бачыў на свае вочы, адчуў на сваёй шкуры. Але яны з Ўілі правялі разам толькі сем гадоў, і пра

тое, што адбылося зь ягоным сябрам за папярэднія трыццаць восем, м-ру Костні прыходзілася збольшага здагадвацца. Калі б ягонае шчанячае маленства не прайшло пад адным дахам з маці Ўілі, ранейшае жыцьцё гаспадара так бы і засталося для сабакі ахутанае змрокам. А так, прыслухоўваючыся да таго, што казала м-с Гурэвіч, і супастаўляючы яе словы з вэрсіяй ейнага сына, м-р Костні ўсё ж здолеў скласьці досыць суладную карціну сьвету Ўілі да ўласнага ў ім зьяўленьня. Вядома, плоймы дэталяў не ставала, яшчэ плойма блыталася ў галаве, аднак м-р Костні сваім сабачым нюхам адчуваў, адкуль вецер дзьме, што было, а чаго не было ў біяграфіі Ўілі.

Пэўна, не было багацьця, не было весялосьці, і часьцей за ўсё ў кватэры Гурэвічаў пахла горыччу і адчаем. Калі браць пад уваіу, праз што прайшлі Давід Гурэвіч і Іда Пэрльмутэр, перш чым апынуцца ў Амэрыцы, увогуле неверагодна, як яны здолелі абзавесьціся сынам. Зь сямі дзяцей, што нарадзіліся ў дзядоў Ўілі ў Варшаве і Лодзі з 1910 па 1921 год, перажылі вайну толькі яны двое. Толькі ў іх на руках не былі вытатуяваныя канцлягерныя нумары, толькі ім пашчасьціла ўратавацца. Але гэта не азначае, што іх абмінула ліха, і м-р Костні наслухаўся шмат такога, ад чаго поўсьць уставала дыбарам. Дзесяць дзён яны хаваліся на гарышчы ў Варшаве, такім нізкім, што там можна было толькі поўзаць. Месяц ішлі з Парыжу на поўдзень, да Свабоднай зоны, спалі ў адрынах, кралі яйкі, каб не памерці з голаду. Потым лягер для ўцекачоў пад Мэндам, хабары за пропуск праз ахоўную зону, чатыры месяцы хаджэньня па ўсіх колах бюракратычнага пекла ў чаканьні гішпанскіх транзытных візаў. Далей Лісабон: час спыніўся, ніякага руху, бы ў коле. У 1944-м — мёртванароджаны сын. Яшчэ два гады, пакуль цягнулася вайна, а грошы амаль выйшлі, яны моўчкі глядзелі на воды Атлянтыкі. Калі ў 1946 годзе бацькі Ўілі апынуліся ў Брукліне, іх чакала ня новае жыцьцё, а жыцьцё пасьля сьмерці, кароткі перапынак перад наступным сконам. Бацька Ўілі, калісьці бліскучы ма-

лады варшаўскі адвакат, ледзь выпрасіў сабе працу ў нейкага далёкага сваяка, і наступныя трынаццаць гадоў езьдзіў ад Сёмай Авэню да фірмы па вырабе іузікаў на Заходняй 28-й вуліцы. Першы год маці Ўілі рабіла свой унёсак у сямейны бюджэт урокамі музыкі для падшыванцаў-жыдкоў з суседніх кватэраў, але і гэта спынілася, калі аднойчы зранку ў лістападзе 1947 году зь яе міжножжа вытыркнуў сваю малюпенькую галовачку Ўілі і, як ні дзіўна, вырашыў насуперак усяму -дыхаць.

Ен рос чыстым амэрыканцам. Гуляў на вуліцы ў бэйсбол зь іншымі бруклінскімі хлапчукамі, уначы пад коўдрай чытаў часопіс Mad, слухаў Бады Холі і Чарлі Паркера. Бацькі ніколі не маглі гэтага зразумець, але для Ўілі так яно складвалася нават і лепш, бо на той час ягонай галоўнай мэтай у жыцьці стала пераканаць сябе, што мама з татам не сапраўдныя ягоныя бацькі. Яны здаваліся яму абсалютнымі чужынцамі, за якіх кожную хвіліну сорамна, а іхны польскі акцэнт і дзіўныя завядзёнкі як бяльмо на воку. Ўілі шостым пачуцьцём дапяў: каб выжыць, яму застаецца толькі адное усяляк ім супраціўляцца. Калі бацька ў сорак дзевяць гадоў памёр ад інфаркту, да смутку Ўілі прымешвалася пакрыёмае адчуваньне палёгкі. Ужо ў дванаццаць гадоў, на парозе юнацтва, ён сфармуляваў сваю жыцьцёвую філязофію: «Шукай бяду, дзе толькі можна». Чым гаротнейшае жыцьцё, тым бліжэй да ісьціны, да шурпатай солі быцьця. А што можа быць горш, чым страціць бацьку ўсяго праз шэсьць тыдняў пасьля таго, як табе споўнілася дванаццаць? Ты робісься трагічнай фігурай, сыходзіш з дыстанцыі ў гонцы за марнымі спадзяваньнямі і сэнтымэнтальнымі ілюзіямі, з поўным правам носіш арэол пакутніка. Але штука ў тым, што Ўілі ня надта бедаваў. Бацька быў для яго загадкай мог тыднямі маўчаць, а тады даваць волю раптоўным выбухам гневу, і Ўілі неаднойчы паспытаў ягоных кухталёў за самыя дробныя правіны. He, прызвычаіцца жыць бяз гэтай парахавой бочкі зусім ня цяжка. Насамрэч вельмі лёгка.

Прынамсі, так лічыў добры доктар гер Костні. Можаце не давяраць ягонаму дыягназу, але дзе вы знойдзеце больш аўтарытэтнага спэцыяліста? Прысьвяціўшы сем гадоў жыцьця вывучэньню Уілі, хіба не заслужыў ён права лічыцца ў сваёй галіне міжнародна прызнаным сьветачам?

Уілі застаўся адзін з маці. Пэрспэктыва далёка ня радасная, але м-с Гурэвіч прынамсі не распускала рук, а яе любові да сына, цеплыні і добрасардэчнасьці хапала на тое, каб ураўнаважыць небясхмарныя пэрыяды ў іх адносінах, калі яна сварылася, чытала Уілі натацыі, усяляк дапякала. У прынцыпе, ён спрабаваў быць добрым сынам. У тыя рэдкія моманты, калі Уілі ўдавалася думаць ня толькі пра сябе, ён нават сьвядома намагаўся ветла зь ёю абыходзіцца. Непаразуменьні між імі ўзьнікалі не з асабістай няпрыязі, а хутчэй з татальнага разыходжаньня ў сьветапоглядах. Зь цяжкога досьведу м-с Гурэвіч ведала: жыцьцё расстаўляе на яе пасткі, і адпаведна рабіла ўсё, што ў ейных сілах, каб не нарывацца. Уілі таксама не сумняваўся, што жыцьцё расстаўляе на яго пасткі, але, адрозна ад маці, без ваганьняў кідаў выклік лёсу. Яны розьніліся не як пэсыміст і аптыміст, а як пэсыміст, апанаваны культам страху, і пэсыміст, у якім віравала пагарда да Усяго Існага. Яна сьціналася ён махаў кулакамі. Яна баялася падысьці да любога бар’еру ён іх усе парушаў. Яны часта жылі як кот з сабакам, а паколькі для Уілі агаломшыць маці было як хлеба з маслам зьесьці, ён не прамінаў магчымасьці ўсчаць сварку. Калі б толькі ёй хапіла глузду трошачкі саступіць, Уілі, можа, ня так бы зацята стаяў на сваім. Але яго распальвала ейнае ўпартае непрыманьне, штурхала на яшчэ большыя скрайнасьці. На той час, як Ўілі зьбіраўся, паступіўпіы ва ўнівэрсытэт, зьехаць з дому, ён цьвёрда засвоіў ім самім абраную ролю: утрапёнага паэта-бунтаўніка, які рыскае ў нетрах зруйнаванага сьвету.

Аднаму Богу вядома, колькі наркаты спажыў хлопец за два з паловай гады ў Калюмбійскім унівэрсытэце. Якое заба-

роненае рэчыва ні назаві Ўілі альбо яго курыў, альбо нюхаў, альбо ім калоўся. Адная рэч выдаваць сябе за друіую аватару Франсуа Віёна, але зусім іншае нашпігаваць юнака зь няўстойлівай псыхікай такой колькасьцю салодкай атруты, што не зьмясьціў бы і сьметнік цэлага штату. Вядома, у арганізьме адбудуцца незваротныя зьмены. Мабыць, раней ці пазьней Ўілі ўсё адно крануўся б розумам, але хто будзе спрачацца, што псыхадэлічны шабас часу студэнцтва не паскорыў працэс? I калі аднойчы сусед па інтэрнаце зайшоў у пакой і ўбачыў, як Ўілі сядзіць на падлозе ў чым на сьвет нарадзіўся, сьпявае радок за радком тэлефонную кнігу Мангэтану і есьць з гаршка ўласныя шлякі, навуковая кар’ера будучага гаспадара м-ра Костні раптоўна і незваротна абарвалася.

Далей была вар’ятня, а потым Ўілі вярнуўся да маці, у ейную кватэру на Гленвуд Авэню. Можа, гэта і не найлепшае для яго месца, але куды яшчэ падзецца такому змардаванаму жыцьцём нябогу, як Ўілі? Першыя паўгоду зь іх сумеснага існаваньня нічога добрага не выходзіла. Калі не лічыць таго, што Ўілі перайшоў з наркаты на алькаголь, усё па сутнасьці засталося, як і раней. Тыя ж непаразуменьні, тыя ж сваркі і звадкі. Але ў сьнежні 1969 году ў Ўілі ні з пушчы ні з поля зьявілася праява, якая ў адначасьсе ўсё перамяніла. Ен спадобіўся найвышэйшае ласкі, на ягоную дупіу зышло прасьвятленьне, і жыцьцё пакацілася зусім іншай каляінай.

Была палова на трэцюю ночы. Маці колькі гадзінаў таму пайшла спаць, а Ўілі, уладкаваўшыся на канапе ў гасьцёўні з пачкам «Лакі-страйк» і пляшкай бурбону, адным вокам пазіраў на экран. Звычка глядзець тэлевізар зьявілася ў яго досыць нядаўна пабочны эфэкт лекаваньня ў клініцы. Ўілі ня надта займала карцінка на экране (напраўду, ён рэдка змушаў сябе на яе глядзець). Але яму падабалася, што тэлік стварае нейкі фон напаўняе пакой гамонкай і дрогкім сьвятлом, а шэра-блакітныя цені ад экрана на сьценах заспакойваюць

нэрвы. Ішло начное шоў (штосьці там пра гіганцкіх конікаў, якія дзясяткамі жаруць людзей у Сакрамэнта, штат Каліфорнія), але большасьць этэрнага часу адводзілася пад абы-як скляпаныя абвяшчэньні прыйсьця цудатворных найноўшых вынаходзтваў: нажоў, што ніколі ня тупяцца, лямпачак, што ніколі не перагараюць, лясьёнаў з таемнай формулай, што выбаўляюць ад праклёну аблысеньня. «Цьху, мармытаў сабе пад нос Ўілі, зноў тая ж чухня, зноў адныя мыльныя бурбалкі». Ён ужо зьбіраўся падняцца і выключыць тэлевізар, але іут пачалі круціць новы ролік: з каміна ў гасьцёўні ў загарадным доме дзе-небудзь, скажам, на Лонг-Айлэндзе вынырвае Санта Клаўс. Зрэшты, да Калядаў заставаліся лічаныя дні, а Ўілі даўно прызвычаіўся да рэклямных Санта Клаўсаў. Але гэты быў лепшы за большасьць астатніх сапраўдны ружавашчокі таўстун зь не прыклеенай, а сваёй, сапраўднай, белай барадой. Ўілі вырашыў паслухаць, што ён будзе плявузгаць мабыць, пра шампуні для дыванкоў ці ахоўную сыгналізацыю ў доме. Аднак Санта нечакана сказаў такое, што перамяніла ўсё жыцьцё Ўілі:

Ўільям Гурэвіч, так, Ўільям Гурэвіч з Брукліна, я да цябе зьвяртаюся.

Ўілі быў выпіўшы толькі палову пляшкі, а апошняя паўнавартасная галюцынацыя здарылася зь ім восем месяцаў таму. Э, не, Ўілі стары верабей, яго на мякіне не ашукаеш. Ен ведае розьніцу паміж рэчаіснасьцю і глюкамі, і калі да яго з матчынага тэлевізара прамаўляе Санта Клаўс, гэта можа азначаць толькі адно: Ўілі набраўся куды болып, чым думаў.

Пайшоў ты, дзядзька, адказаў Ўілі і бязь лішніх ваганьняў патушыў блакітны экран.

На жаль, на гэтым усё ня скончылася. Перамагла ці тое адпрыродная цікаўнасьць, ці тое жаданьне пераканацца, што яго ня глючыць. «А, Бог зь ім, падумаў Ўілі, уключу тэлік яшчэ на хвіліну кіну вокам наастачу. Каму стане горш? Зразумела, нікому». Лепей адразу дазнацца праўду, чым ламаць

сабе галаву над гэтым блёкатам усе наступныя сорак гадоў, пакуль зусім ня зьедзеш з глузду.

I вось цуд вялікі здарыўся тут! Санта, ліха на яго, Клаўс уласнай пэрсонай дакорліва паводзіць пальцам і хітае галавою, засмучана гледзячы на Ўілі. Калі Санта раскрыў рот і загаварыў (акурат з таго месца, дзе спыніўся дзесяць сэкундаў таму), Уілі ня ведаў, што яму рабіць: разрагатаода ці скочыць з акна. Так, шаноўныя, гэта праўда. Адбывалася тое, чаго на белым сьвеце ну ніяк ня можа быць. I ў тую самую хвіліну на тым самым месцы Уілі зразумеў, што сьвет для яго незваротна зьмяніўся.

Нядобра так, Уільям, прамовіў Санта. Я хачу табе дапамагчы. Але ў нас нічога ня выйдзе, калі ты не дасі мне сказаць. Ты слухаеш, сынку?

Пытаньне, відаць, вымагала адказу, але Уілі вагаўся. Кепска ўжо тое, што ён слухае гэтага паяца. He хапала яшчэ самому зь ім загаварыць!

Уільям, голас Санты гучаў строга. Была ў ім уладнасьць чалавека, зь якім жарты кароткія. Калі Уілі хоча неяк вылузнуцца з гэтай пякельнай патэльні, адзіны шанец падыгрываць Санта Клаўсу.

Так, шэф, прамармытаў ён. Лаўлю кожнае слова.

Таўстун усьміхнуўся. Запаволены наезд камэры і вось ён на экране буйным плянам. Колькі хвіляў Санта стаяў моўчкі, пагладжваў бараду відаць, задумаўся.

— Ты ведаеш, хто я такі? нарэшце запытаў ён.

Я ведаю, да каго ты падобны, адказаў Уілі. Але гэта не азначае, што я ведаю, хто ты такі. Спачатку я падумаў, ты актор з рэклямы, халера на яе. Потым я падумаў, ты джын з бутэлькі. А цяпер я проста не ўяўляю...

-   Я і ёсьць той, да каго я падобны.

-   Ага, а я Элвіс Прэсьлі.

Я Санта Клаўс, Уільям. Ён жа сьвяты Мікола, ён жа Калядны Дзед. Адзіная добрая сіла, што засталася ў сьвеце.

-   Санта? Часам ня той, які пішацца С-А-Н-Т-А?

-   Акурат.

-  Я так і здагадаўся. А трошкі зьмяніць літары і што атрымаецца? С-А-Т-А-Н-А. Вось як. Ты, дзядуля, шайтан, трасца на цябе, і існуеш ты толькі ў маёй галаве.

Заўважце, як Ўілі змагаўся з насланьнём, як да апошняга супраціўляўся ягонаму чарадзейству. Ен не які-небудзь бязмозглы псых, каб слухаць духаў ды ценяў. He ўжо, выбачайце. Ягоная злосьць і адкрытае блюзьнерства пры згадцы пра першыя хвіліны сустрэчы з Сантам якраз і пераканалі м-ра Костні, што Ўілі сапраўды спадобіўся гэтай праявы ён не выдумляў. Паслухаць яго ён быў глыбока абураны падобнай абразай свайму інтэлекту, ад аднаго выгляду гэтага меха зацяганых казак для ідыётаў у Ўілі закіпела кроў. Хай іншы дурань чакае Санта Клаўса. Каляды чыстае апіуканства, прынада, каб выцягваць зь людзей як мага больш грошай. I Санта калядны сымбаль, каронны нумар у балагане спажывецкага грамадзтва найвялікшы ў сьвеце махляр.

Але гэты Санта не ўдаваў ні на махляра, ні на шайтана ў чужым абліччы. Сапраўдны Калядны Дзед, адзіны ў сьвеце валадар над эльфамі і гномамі, ён прыйшоў, каб абвяшчаць добрую вестку ласкі, міласэрнасьці і ахвярнасьці. Зьявілася нешта абсалютна неверагоднае, поўная супрацьлегласьць усяму, у што Ўілі верыў, абсурд, пшык у чырвоным жупане і чырвоных жа з апушкай ботах так, Санта Клаўс уласнай пэрсонай, ва ўсёй сваёй рэклямнай славе. Ён вынырнуў з глыбіні хваляў тэлеэтэру, каб ушчэнт разьбіць у Ўілі ягоны непахісны скепсіс і склеіць разам асклепкі пакалечанай душы. Усё вельмі проста: калі хто і пшык, сказаў Санта, дык гэта Ўілі. I патлумачыў так, каб да Ўілі дайшло, ледзь не гадзіну чытаў натацыю зьляканаму, зьбітаму з панталыку хлопцу. Называў яго мыльнай бурбалкай, пазэрам, няздарным пісакам. Тады падвысіў градус: Ўілі пачуў, што ён зэра, мяшок лайна і поўны крэтын. Гэтак кропля за кропляй Санта прабіў

глухую сьцяну і змусіў Ўілі зірнуць у вочы праўдзе. Той упаў на калені, заліўся сьлязьмі пакаяньня, прасіў літасьці і абяцаў выправіцца. Ён уведаў: Каляды гэта не падман, і пакуль ён не адчуе духу сьвята, ня будзе яму ані ісьціны, ані шчасьця. 3 гэтага самага моманту ягоная місія штодня несьці сьвятло каляднай зоркі, нічога не прасіць ад сьвету і на ўсё адказваць толькі любоўю.

Інакш кажучы, Уілі вырашыў зрабіцца сьвятым.

Гэтак скончыў свой зямны шлях Уільям Гурэвіч, а ў ягонай абалонцы зьявіўся да жыцьця новы чалавек Уілі Г. Каляднэр. Каб адзначыць гэтую падзею, назаўтра зранку Уілі стрымгалоў паляцеў у Мангэтан і зрабіў сабе на правай руцэ наколку з Санта Клаўсам. Ад голак нясьцерпна балела, але Уілі з радасьцю трываў пакуту, шчасьлівы ўсьведамленьнем, што ён цяпер пазначаны пячаткай перамяненьня і будзе несьці яе заўсёдна і паўсюдна.

На жаль, калі Уілі вярнуўся ў Бруклін і з гонарам паказаў маці, чым ён сябе ўпрыгожыў, з м-с Гурэвіч здарылася гістэрыка: у яе градам ліліся сьлёзы, яна заходзілася ад злосьці, не магла паверыць вачом. Вывела яе зь сябе нават ня тое, што Уілі зрабіў наколку (хоць часткова і гэта, калі ўлічыць, што юдэйскі закон забараняе татуяваньне і што ў ейным жыцьці татуяваньне скуры юдэяў пакінула адмысловы адбітак). Вывела яе зь сябе тое, штб стаяла за гэтай наколкай: м-с Гурэвіч убачыла ў трохколерным Санта Клаўсе на руцэ Уілі знак здрады, прыкмету невылечнага вар’яцтва. 3 гэтага гледзішча яе рэакцыю можна зразумець. Дасюль маці суцяшала сябе надзеяй, што ейны сын калі-небудзь цалкам акрыяе. Давялі Уілі да такога стану наркотыкі, думала яна, і цяпер, калі ягоны арганізм ачысьціўся ад рэшткаў атруты, а аналіз крыві зноў у норме, ён абавязкова адарвецца ад экрана і вернецца ва ўнівэрсытэт гэта толькі справа часу. I вось надзея лопнула. Адзін позірк на татуяванку і ўсе марныя спадзяваньні і пустыя мары разьбіліся, як шкло. Санта Клаўс на баку ворагаў.

Ягонае месца з прэсьвітарыянцамі і рыма-каталікамі, з тымі, хто моліцца Ісусу і ненавідзіць жыдоў, з Гітлерам і ягоным кагалам. У душу Ўілі пракраўся гоім, а варта яму толькі апанаваць цябе ужо нізавошта не адпусьціць. Калядны Санта Клаўс гэта толькі пачатак. Пачакайце вось празь некалькі месяцаў надыдзе Вялікдзень, яны павыцягваюць крыжы і пачнуць казаць пра забойства, а там неўзабаве будуць выбіваць дзьверы штурмавікі. 3 сынавай рукі ёй урачыста пасьміхаўся Санта Клаўс але для яе ён мала чым розьніўся ад свастыкі.

Ўілі быў зусім зьбіты з панталыку. Ен ня меў на ўвазе нічога благога, а ў тым дабрадатным стане пакаяньня і навяртаньня, што на яго зыіпоў, ён менш за ўсё хацеў пакрыўдзіць маці. Але што б ён ні казаў, што б ні тлумачыў яна і слухаць не хацела. Крычала, называла яго нацыстам, а калі той стаў упарта ёй даводзіць, што Санта Клаўс гэта інкарнацыя Буды, увасабленьне сьвятасьці, ён нясе сьвету добрую вестку любові і мілажальнасьці, м-с Гурэвіч пагразіла сёньня ж здаць сына ў псыхушку. Уілі згадалася фраза, якую ў клініцы сьв. Лукі кінуў сябар у няшчасьці: «Лепей пляшка, чым франтальная лёбатамія», і раптам да яго дайшло, штб яго чакае, калі маці зробіць, як абяцала. Таму Уілі палічыў за лепшае ня кідаць перліны перад сьвіньнямі, а апрануць паліто і сысьці з дому, выправіцца аднаму Боіу вядома куды.

Так пачаў закладацца парадак, які трываў шмат гадоў запар. Колькі месяцаў Ўілі жыў у маці, потым на колькі месяцаў сыходзіў і зноў вяртаўся. Першы раз, бадай, было цяжэй за ўсё хоць бы таму, што Ўілі нічога ня ведаў пра валацужнае жыцьцё. Тады ён сышоў ненадоўга, і хоць м-р Костні ня мог дакладна сказаць, штб для Ўілі значыць «ненадоўга», за гэтыя некалькі тыдняў ці месяцаў гаспадар пераканаўся: ён знайшоў сваё сапраўднае пакліканьне. «Толькі не кажы мне, што два на два чатыры, заявіў Ўілі маці, вярнуўшыся ў Бруклін. Адкуль мы ведаем, што два гэта два? Вось у чым пытаньне».

Наступнага дня ён сеў і зноў узяўся пісаць. Ён першы раз трымаў у руцэ асадку з тае пары, як трапіў у клініку, і словы патокам паліліся зь яго, як з прарванай трубы хлешча вада. Ўілі Г. Каляднэр выявіўся лепшым, болып натхнёным за Ўільяма Гурэвіча паэтам. Калі ягоным раньнім спробам пяра і бракавала арыгінальнасьці, дык яе з рэштаю кампэнсоўвала апантанае захапленьне. Вось, напрыклад, «Трыццаць тры жыцьцёвыя правілы». Пачынаюцца яны так:

Кінься ў абдоймы сусьвету -

Цябе падхопіць паветра. Схавайся ў страху Сьвет са сьпіны нападзе.

На злом галавы йдзі дарогай, засеянай косткамі.

Слухай музыку крокаў, а як згасьне сьвятло -

He крычы, а сьпявай.

Расплюшчыўшы вочы, заўжды заблукаеш у дарозе.

Усё да апошняй кашулі, кашэль

I абутак аддай сустрэчнаму першаму-лепшаму.

Зь нічога ўзьнікне ўсё -

Ты толькі танчы свой шалёны джаз.

Але літаратура адно, а рэчаіснасьць зусім іншае. Так, у паэзіі Уілі адбылася зьмена. Але гэта яшчэ ня сьведчыць, што зьмяніўся і ён сам. Ці сапраўды Уілі зрабіўся іншым чалавекам або прыліў сьвятасьці хутка прамінуў? Ці ён ужо дакаціўся ніжэй няма куды, ці паўстаньне з попелу не зьвялося да адной наколкі на правым біцэпсе ды дзіўнай мянушкі, што прыносіла яму столькі радасьці? Калі казаць праўду і так, і не. Ісьціна, мабыць, недзе пасярэдзіне. Ўілі чалавек слабы, часьцяком ваяўнічы, да таго ж забыўлівы. Яго не перасталі мучыць разлады сьвядомасьці, і кожнага разу, калі ў яго зносіла дах, усе ягоныя абяцанкі ляцелі ў апраметную. Як мог такі, як Ўілі, насіць чысьцюткія строі сьвятасьці? Ён ня толькі пачынаў ператварацца ў піяка, ня толькі быў несусьветны хлус з моцным паранаідальным ухілам ён быў залішне блазен, каб зьмяніцца да лепшага. Як толькі Ўілі пачаў выкідваць свае штукі, Санта Клаўс сышоў з дымам, а зь ім і

ўвесь рамантычны імпэт Ўілі. Аднак пры ўсім пры гэтым нельга сказаць, што ён не намагаўся зрабіцца іншым. I спробы ягоныя шмат чаго вартыя. Нават калі Ўілі не заўсёды апраўдваў ускладзеныя на сябе надзеі, ён, прынамсі, ведаў, на які ўзор яму раўняцца. У тыя нячастыя хвіліны, калі ён знаходзіў сілы сабрацца з думкамі і абмежаваць дозу ўзятага на грудзі, Уілі выяўляў здольнасьць да самых гераічных і высакародных учынкаў. Напрыклад, у 1972 годзе ён уратаваў чатырохгадовую дзяўчынку, якая танула. У 1976-м на Заходняй 43-й вуліцы ў Нью-Ерку кінуўся бараніць ад рабаўнікоў васьмідзесяцігадовага дзядка і атрымаў нажавую рану ў руку і кулю ў нагу. Ўілі не аднойчы аддаваў апошні даляр сябру, які застаўся бяз гроша ў кішэні, на ягоным плячы маглі выплакацца безнадзейна закаханыя і даведзеныя да адчаю, і за гэтыя колькі там гадоў ён адгаварыў ад самагубства трох чалавек: мужчыну і дзьвюх жанчын. У душы Ўілі было шмат добрага, і калі яно выходзіла на паверхню, лёгка забывалася ўсё астатняе. Так, ён нішчымны, звар’яцелы разьдзяўбай. Але калі ў галаве ў Ўілі прасьвятлялася, ён быў цудоўны чалавек можа, адзіны на мільён. I кожны, хто зь ім сутыкаўся, гэта ведаў.

Усялякі раз, распавядаючы м-ру Костні пра тыя гады, Ўілі згадваў толькі добрае і не казаў пра благое. Ды хто стане яго папікаць, маўляў, ён рамантызуе мінулае? Усе мы да гэтага схільныя і людзі, і сабакі. А ў 1970 годзе Ўілі быў у самым росквіце маладосьці: здаровы, як ніколі, зубы ўсе на месцы, а ў дадатак яшчэ і з грашыма ў банку. Ад бацькавай страхоўкі Ўілі прызначалася некаторая сума, і, дасягнуўшы паўналецьця, ён мог ёю распараджацца. Гэтага яму хапіла на кішэнныя выдаткі гадоў на дзесяць. Але вышэй за шчадроцьці лёсу грошы й маладосьць сам дух часу, што лунаў у паветры, калі Ўілі ступіў на сьцяжыну валацугі. Краіна кішэла выкінутымі з унівэрсытэту ці з працы гіпі, зьбеглымі з дому дзецьмі, доўгавалосымі новааб’яўленымі прарокамі, раздрае-

нымі анархістамі і абкуранымі недалугамі. I якім бы шаленцам ні быў Ўілі сам па сабе, сярод іх ён наўрад ці вылучаўся нечым асаблівым. Яшчэ адзін дзівак на неабсяжных даляглядах Амэрыкі, і куды б ні прыводзіў Ўілі ягоны шлях: у Пітсбург ці Плятсбург, у Пакатэльлё ці Бока-Ратан ён усюды знаходзіў сабе ў кампанію роднасныя душы. Прынамсі, так ён казаў, і м-р Костні ня бачыў падставаў яму ня верыць.

А нават калі б і бачыў якая розьніца? Сабака ўжо досыць пажыў на сьвеце, каб ведаць, што пічасьлівыя гісторыі не заўсёды праўдзівыя. I верыць альбо ня верыць байкам Ўілі лухта ў параўнаньні з тым, што Ўілі зрабіў, што зрабіў, а гады прамінулі. Вось гэта істотна хто будзе спрачацца? Гады, гады... Маладосьць незваротна сплыла, а сьвет навокал непазнавальна зьмяніўся. На той час, як м-р Костні выпаўз з матчынага ўлоньня, залатыя дзянькі Ўілі Г. Каляднэра даўно пакрыліся цьвільлю, ператварыліся ў бескарысную кучу гною. Зьбеглыя дзеці вярнуліся да мамы і таты, гіпі прамянялі свае фэнечкі на шаўковыя гальштукі, вайна скончылася. Але Ўілі застаўся тым самым блазен-рыфмар, з уласнай волі вястун Санта Клаўса, жалю вартая пародыя на чалавека ў брудных лахманах бадзягі. Час нялітасьціва абышоўся з паэтам, і глядзеўся ён спасярод краявіду ўжо так сабе. Ад яго сьмярдзела, з рота капала сьліна, людзей ад яго перасмыкала. А тут яшчэ кулявыя і нажавыя раны, дый увогуле Ўілі стала падводзіць здароўе. Ён страціў хуткасьць рэакцыі і ранейшае фантастычнае ўмеыьне абмінаць пасткі. Яго рабавалі і зьбівалі чужыя людзі. Яго штурхалі нагамі, калі ён спаў, палілі ягоныя кнігі, карысталіся ягонай бездапаможнасьцю. Калі пасьля адной такой прыгоды Ўілі трапіў у шпіталь зь пераламанай рукой і туманам уваччу, ён зразумеў: далей безь якой-кольвек абароны яму не абысьціся. Ён падумаў пра пісталет, але ўсялякая зброя была яму гідкай, і ён спыніў свой выбар на чатырохногім целаахоўніку амаль нічога лепшага чалавецтва ніколі не прыдумляла.

М-с Гурэвіч не прыйшла ў захапленьне ад гэтай ідэі, але Уілі настояў на сваім. I вось юнага м-ра Костні адарвалі ад мамы і пяці братоў ды сястрычак у прытулку для жывёлаў на Паўночным беразе і прывезьлі ў Бруклін, на Гленвуд Авэню. Калі шчыра, з маленства ён запомніў зусім ня шмат. Інгільш заставаўся для яго яшчэ не адкрытым кантынэнтам. I калі прыняць у разьлік, што м-с Гурэвіч перакручвала на нейкі дзіўны манер слоўцы, а Уілі меў звычку гаварыць рознымі галасамі (то як Гэбі Хаес, то як Луі Армстранг, зранку Груча Маркс, увечары Морыс Шэвалье), дык ня дзіва, што м-ру Костні спатрэбілася колькі месяцаў, каб скеміць, што да чаго. Між тым м-р Костні пакрысе засвойваў цяжкую навуку, што выпадае на долю кожнага шчаняці: як не даваць волі мачавому пухіру і кішэчніку, нават калі вельмі хочацца. I кожнага разу, калі м-р Костні рабіў лужыну, м-с Гурэвіч неміласэрна таўкла яго носам вось мымра! I калі б не ласкавыя рукі Уілі, не ягоныя пяшчотныя суцяшэньні, жыцьцё ў гэтай кватэры было б ня мёд. Стаяла зіма, на вуліцах лёд і кусачыя драбкі солі, таму дзевяноста восем адсоткаў часу м-р Костні праводзіў дома: сядзеў каля ног Уілі, пакуль паэт ліхаманкава крэмзаў чарговы шэдэўр, або дасьледаваў усе куткі і шчыліны свайго новага жытла. У кватэры было чатыры з паловаю пакоі, і да вясны м-р Костні ведаў кожны брусок мэблі, кожны вузельчык у дыванках, кожную драпіну на лінолеўме. Ен ведаў пах тапцяў м-с Гурэвіч і майткоў Уілі, адрозьніваў званок у дзьверы ад тэлефона, брынканьне ключоў ад пастукваньня пілюляў у плястмасавай скрыначцы, а неўзабаве быў на «ты» з кожным прусаком, што жыў за дзьверцамі пад мыйкай на кухні. Аднастайнае, нецікавае існаваньне, скажаце вы, але адкуль гэта мог ведаць м-р Костні дурненькае шчанятка, жэўжык на пухнатых лапках? Ен ганяўся за сваім хвастом, каштаваў на зуб уласныя какашкі, і калі м-р Костні не паспытаў нічога іншага, як жа яму вызначыць, багата яму перапала таго, што робіць жыцьцё сапраўды вартым, ці не?

Але нашага безгаловага шчанюка чакаў сюрпрыз! Калі нарэшце пацяплела, калі з пупышак праклюнуліся кветкі, м-р Костні ўведаў, што Уілі ня проста вершаплёт, які гібее ў сваім заканурку, ня проста лайдак па жыцьці. Ягоны гаспадар меў душу сабакі. Валацуга, адвязаны авантурнік, адзіны ў сваім родзе дзьвюхногі, ён ніколі не трымаўся нейкіх нязьменных правілаў. Аднойчы зранку ў сярэдзіне красавіка яны проста ўзялі ды сышлі, выправіліся ў шырокі вольны сьвет і, лічы, да самага Гэлаўіну нават у вочы ня бачылі Врукліна. Пра што яшчэ мог марыць сабака? На думку м-ра Костні, нікога шчасьлівейшага за яго ў сьвеце не было.

Вядома, здараліся і зімовыя халады, і вяртаньні ў бацькоўскі дом, а зь імі і непазьбежныя нязручнасьці існаваньня ў чатырох сьценах, калі доўгія месяцы ўзлавана сыкаюць паравыя радыятары, вусьцішна равуць, як у апраметнай, пыласосы і міксэры, а на абед з дня ў дзень адное і тое ж: бляшанка кансэрваў туга сьмяротная! Аднак варта было м-ру Костні ўвайсьці ў рытм і прычынаў наракаць амаль не заставалася. Урэшце, на вуліцы быў холад, а ў кватэры Уілі, і што м-ру Костні да ўсіх нягодаў, калі ён разам са сваім гаспадаром? Нават м-с Гурэвіч спакваля адтала. Калі праблемы лужынаў больш не ўзьнікала, ён заўважыў, што тая пачала ставіцца да яго куды як цяплей. I хоць яна па-ранейшаму сварылася, маўляў, увесь дом у поўсьці, ён разумеў, што гэта яна не ўсур’ёз. Часам м-с Гурэвіч дазваляла яму нават уладкавацца побач з сабою на канапе ў гасьцёўні і адной рукой гладзіла яго за вухам, другой гартаючы часопіс. Яна неаднойчы раскрывала м-ру Костні душу, дзялілася зь ім трывогамі наконт свайго заблукалага ў змроку сына. Ах, якое гора, якое няшчасьце, гэткі добры хлопчык і гэтак крануўся глуздамі. Але ўсё ж лепш палова сына, чым нічога, farshtaist? — і што ёй яшчэ застаецца, апроч як па-ранейшаму яго любіць і спадзявацца, што ўсё абернецца на лепшае? Яго ніколі не дазволяць паха-

ваць на гэбрайскіх могілках не, з гэтай ягонай ідыёцкай наколкай на руцэ ніколі. I ад разуменьня, што ён ня знойдзе вечнага спачыну побач з бацькам і маці, яшчэ болыпай тугою сьціскалася сэрца. Але трэба жыць, покуль жывы, праўда? А яны, дзякаваць Богу, абодва ў добрым здароўі цьху-цьхуцьху, пастукаць па дрэве ці, прынамсі, у іхным становішчы ўсё магло быць і горш. I гэта ўжо само па сабе ласка Божая, за якую трэба быць удзячным. Здароўя ня купіш у «1000 дробязяў», і па тэлевізары яго не рэклямуюць. Каляровым, чорнабелым усё адно. Жыцьцё не прадаецца, і калі сьмерць пагрукае ў дзьверы, ніякі Uncle Ben’s ня зможа запыніць яе на парозе.

М-р Костні высьветліў, што адлегласьць паміж м-с Гурэвіч і яе сынам значна меншая, чым ён спачатку думаў. Так, яны часта сварыліся, так, яны пахлі зусім па-рознаму: адзін брудам і мужчынскім потам, другая мылам з водарам бэзу, крэмам Pond’s і мятнай пастай. Але калі даходзіла да размоваў, шасьцідзесяцівасьмігадовая Мама-сан магла каго заўгодна за пояс заткнуць, і як толькі пачынаў вывяргацца якінебудзь яе бясконцы маналёг, адразу было відаць, чаму ейны нашчадак стаў такім непераўзыдзеным балбатуном. Хоць Ma­ni і сын гаварылі пра рознае, але манера маўленьня ў іх па сутнасьці адная й тая ж: бяспынныя пераскокі, вольны палёт асацыяцыяў, безьліч адхіленьняў і заўваг «між іншым», поўны набор невэрбальных шумавых эфэктаў: ад шчоўканьня языком і чмыханьня да глыбокіх гарлавых уздыхаў. Ад Ўілі м-р Костні дазнаўся, што такое гумар, іронія і квяцістая мэтафарычнасьць. Ад Мамы-сан ён уведаў, што значыць быць жывым. Яна вучыла яго, што такое трывога і страх, як прыгінае да зямлі цяжар лёсу і самае галоўнае як добра бывае калі-нікалі ад душы выплакацца.

У тую пахмурую нядзелю ў Балтымары м-р Костні трухаў усьлед за гаспадаром і дзівіўся, чаго гэта яму ў галаву лезуць такія вось успаміны. Нашто ісьці па сьледзе м-с Гурэвіч? На-

вошта вяртацца да нудных бруклінскіх зімаў, калі можна згадаць столькі ўсяго цікавейшага і весялейшага? Хоць бы Альбукерке два гады таму яны так шчасьліва ўладкаваліся там на закінутай фабрыцы мяккай мэблі. Ці Грэту, шыкоўную, мілосную хорціцу, зь якой м-р Костні дзесяць начэй запар гойсаў па кукурузных палетках пад Аёвай. Ці той шалёны летні дзень у Бэрклі, калі Уілі прадаў на Тэлеграф Авэню восемдзесят шэсьць ксэракошяў аднаго толькі вершу па даляры за штуку. М-р Костні хацеў бы ажывіць у памяці нешта падобнае, згадаць, як хораша ім з гаспадаром жылося, пакуль у яго не ўчапіўся кашаль. Нават год таму, нават дзесяць, дзевяць месяцаў таму, так, можа, нават з той дзеўкай-пампушкай, у якой Ўілі колькі там часу пажыў Ванда, Уэнды як яе? Яна высоўвалася з задніх дзьвярэй свайго фургончыка ў Дэнвэры і любіла карміць яго крута зваранымі яйкамі. Вось дзе громбаба, пузаты мех пахабства і папойства. Яна без упынку рагатала і ўсё казытала яму жывоцік, а калі са свайго сховішча паказваўся ягоны ружовы сябрук (да вашага ведама, м-р Костні быў зусім ня супраць), яна рагатала яшчэ гучней, рагатала так, што твар з барвовага рабіўся цёмна-пурпуровым. I за нядоўгі час, пакуль яны тусаваліся ў Дэнвэры, гэтая маленькая камэдыя паўтаралася настолькі часта, што варта было м-ру Костні пачуць «Дэнвэр», як увушшу гучаў рогат Ванды. Так ён запомніў Дэнвэр. А Чыкага для м-ра Костні гэта пырскі з-пад колаў аўтобуса, які праехаўся па калюжыне на Мічыган Авэню. А Тампа — паток сьвятла, якім зьзяў асфальт у адзін жнівеньскі дзень. А Тусон гарачы вецер з пустэльні, які прынёс з сабою пах ядлоўцу і палыну, нечаканую, незямную раскошу чыстага паветра.

М-р Костні спрабаваў учапіцца за гэтыя ўспаміны, затрымаць іх, каб яны не праносіліся адзін за адным паўзь яго, але дарэмна. Ен увесь час вяртаўся ў кватэру ў Брукліне, да млоснага зімовага затачэньня, да шлопаньня пухнатых белых тапцяў Мамы-сан. Нічога не паробіш, зразумеў м-р Костні і,

урэшце састушўшы перад неадвязнасьцю гэтых бясконцых дзён і начэй, здагадаўся: памяць нязьменна прыводзіць яго на Гленвуд Авэню, таму што м-с Гурэвіч памерла. Яна пакінула гэты сьвет, а зараз тое самае зьбіраўся зрабіць ейны сын. I зноў і зноў пракручваючы ў галаве тую, ранейшую, сьмерць, м-р Костні, вядома, рыхтаваўся да наступнай, да сьмерці над сьмерцямі, якой было наканавана цалкам перавярнуць ягоны сьвет, а мо і зусім яго зьнішчыць.

Зіма заўжды была парою вершаваньня. Дома Уілі працаваў позна ўначы найчасьцей ён сядаў за стол, калі маці пакладзецца спаць. Жыцьцё ў дарозе не пакідала месца для пакутаў творчасьці. Залішне пасьпешлівы рытм, занадта вандроўніцкі дух, зачастыя перашкоды можна адно зрэдку занатаваць раптам прыляцелую думку ці нашкрэбаць колькі словаў на папяровай сурвэтцы. Але ў Брукліне Уілі, як правіла, гадзіны тры-чатыры штоночы праводзіў за кухонным сталом крэмзаў вершы ў нататніках на спружыне, восем з паловай на адзінаццаць цаляў. Прынамсі, калі дзе-небудзь не наглюкаецца, не западзе надта глыбока ў тугу ці калі яго не пакіне, як рыбу на беразе, натхненьне. Часам ён, пішучы, мармытаў сабе пад нос, прагаворваў словы, якія клаліся на паперу, а часам нават даходзіла да таго, што Уілі рагатаў, роў ці бразгаў кулаком па стале. Спачатку м-р Костні думаў, што ўсе гэтыя гукі адрасаваныя яму, але потым скеміў: падобныя выбрыкі проста неад’емная частка творчага працэсу, і задаволіўся тым, што драмаў каля ног гаспадара, згарнуўшыся ў калачык, і чакаў, пакуль той дапіша і павядзе яго гуляць.

Але й зіма гэта ня толькі сьпячка і ступар. Нават у Брукліне здараліся пробліскі, адбываліся адхіленьні ад літаратурнай руціны. Прыкладам, трыццаць восем гадоў таму паводле сабачага ліку іх напаткала Сымфонія пахаў, унікальная бліскучая частка ў Уілійскай хроніцы, калі за ўсю зіму гаспадар не напісаў ні слова. Так, казаў сабе м-р Костні, вось гэта

быў час, самы цудоўны й шалёны час, і ад успаміну пра яго ў целе разьлілася цёплая хваля настальгіі. Калі б ён мог усьміхацца, ён бы зараз расплыўся ва ўсьмешцы. Калі б мог расплакацца, ён бы зараз выціраў сьлёзы. Калі б такое было магчыма, ён бы адразу сьмяяўся й рыдаў славіў бы і аплакваў свайго любага гаспадара, якога хутка ня будзе.

Сымфонія паўстала на пачатку іхнага суіснаваньня. Яны былі двойчы сыходзілі з Брукліна і двойчы вярталіся, і за гэты час Ўілі глыбока, палка палюбіў свайго чатырохногага сябра. Ён цяпер ня толькі адчуваў сябе абароненым, ня толькі радаваўся, што ёсьць з кім пагаманіць, ня толькі цешыўся, што ўначы можна прытуліцца да гэтага мяккага, цёплага камячка. Пажыўшы столькі часу поплеч з сабакам, Ўілі ўпэўніўся, што той абсалютна і беззаганна добрае стварэньне. Ён ня проста ведаў, што м-р Костні надзелены душою. Ён ведаў, што гэтая душа лепшая за іншыя, і чым долей ён яе сузіраў, тым больш знаходзіў у ёй далікатнасьці і высакародзтва духу. Можа, м-р Костні анёл, які трапіў у сабачую шкуру? Ўілі так і думаў. За паўтара году самага блізкага, самага ўважлівага назіраньня ён у гэтым упэўніўся. Бо як яшчэ патлумачыць Боскую гульню словаў, што дзень і ноч вярэдзіла ягоны розум? Каб разгадаць пакрыёмы сэнс, трэба проста перакруціць адну літарку. Ці ёсьць што болып відавочнае? Перавернем ‘д’ у слове ‘дог’, каб выйшла ‘5’, і што атрымаецца? Вялікая ісьціна, вось што. У імі найніжэйшай істоты схаваная моц Найвышэйшага, Усёмагутнага Майстра Ўсяго Існага. Можа, дзеля таго яму і дасланы гэты ‘дог’? Ці быў м-р Костні другім прыйсьцем тае сілы, што ў сьнежаньскую ноч 1969 году даслала яму Санта Клаўса? Магчыма. Але, з другога боку, магчыма, і не. Для каго іншага пытаньне заставалася б нявырашаным. Толькі не для Ўілі акурат таму, што гэта Ўілі.

Аднак пры ўсім пры гэтым м-р Костні быў сабакам. Ад кончыка хваста і да кончыка носа чысты Canis familiaris. I якая б часьцінка боскасьці ні хавалася пад ягонай шкурай,

ён перадусім адпавядаў свайму найменьню. М-р Гаў-гаў, мсье Дзяў-дзяў, сэр Двар-р-р-няк. Як трапна сказаў Ўілі неяк улетку адзін пабрахун у чыкаскім бары гадоў гэтак чатыры-пяць таму: «Хочаш ведаць жыцьцёвую філязофію сабакі? Яна ў адным кароткім сказе: «На ўсё, што нельга зьесьці або ўзьлезьці, можна задраць лапу».

Ўілі гэта ніколечкі не бянтэжыла. Хто ведае, які тут адбываўся Боскі цуд? Калі Бог даслаў Сына Свайго ў сьвет у абліччы чалавека, чаму б анёлу не сысьці на зямлю ў абліччы сабакі? М-р Костні быў сабакам, і праўда ў тым, што Уілі ягоная сабачасьць прыносіла ні з чым не параўнальнае задавальненьне. Ня меў ён большай радасьці, чым назіраць за праявамі псінай натуры свайго субрата. Ніколі раней у Ўілі не было чатырохногага сябра. У дзяцінстве ўсялякі раз, як ён прасіў яму купіць якую-кольвек жывёлінку, бацькі адказвалі нязьменным «не». Каты, чарапахі, чыюкі, хамячкі, залатыя рыбкі старэйшыя Гурэвічы і чуць пра іх не хацелі. Казалі, што кватэра замалая, ці што ад жывёлы смурод, ці што гэта задорага, ці што ў Уілі няма адказнасьці. Таму, пакуль у ягоным жыцьці не зьявіўся м-р Костні, Уілі ніколі ня меў магчымасьці зблізу назіраць за паводзінамі сабакі. Ён нават пра гэта не задумляўся. Сабакі былі для яго нечым цьмяным, яны зданямі туляліся недзе на ўскрайку сьвядомасьці. Абмінай тых, што на цябе брэшуць, пагладзь тых, што цябе ліжуць, вось і ўсе ягоныя веды. Але праз два месяцы пасьля таго, як яму споўнілася трыццаць восем, усё раптам перамянілася.

Трэба было столькі ўсяго заўважыць, прапусьціць празь сябе, расшыфраваць і вытлумачыць столькі інфармацыі, што Ўілі ажно ня ведаў, з чаго пачаць. Хвост віляе і хвост падцяты. Вушы тырчма і вушы апушчаныя. Качаньне на сьпіне, шалёны бег коламі, абнюхваньне, рыкі, падскокі а-ля кенгуру, падскокі зь пераваротам у паветры, нізкая стойка, аголеныя іклы, узьнятая галава і сотні іншых найдрабнейшых дэталяў кожная выяўляе думку, пачуцьцё, намер, памкненьне.

Ўілі нібыта вучыўся размаўляць на новай мове, ён быпцам натрапіў на даўным-даўна зьніклае племя першабытных людзей і мусіў засвоіць іх неспасьцігальныя норавы і звычаі. Адолеўшы першапачатковы бар’ер, Ўілі болып за ўсё біўся над галаваломкай гэтак званага «зрокава-нюхавага парадоксу», альбо над Сэнсам Сэнсорыкі. Як усялякі чалавек, Ўілі ў сваім сьветаўспрыманьні перадусім давяраў зроку. Як усялякі сабака, м-р Костні на свае вочы зусім не разьлічваў. Бачылі яны кепска іх толькі й хапала на тое, каб зболыпага адрозьніваць формы, прыблізна вызначаць расплывістыя абрысы ці гэта нешта небясьпечнае, ад чаго трэба трымацца чым далей, ці, наадварот, лрыяцель, да якога можна прылашчыцца. Сапраўдную веду, поўную карціну рэчаіснасьці ва ўсіх яе шматлікіх, складаных праявах мог даць толькі нюх. Да ўсяго, што м-р Костні спасьціг, да ўсіх адкрыцьцяў, азарэньняў, ідэяў ён дайшоў носам. Напачатку Уілі ажно ня верыў сваім вачом. Прагнасьць да пахаў у сабакі, здавалася, ня мае межаў: варта было яму натрапіць на цікавы водар ён зарываўся ў яго пысай так зацята, што ўсё астатняе пераставала існаваць. Наздракі ператвараліся ў помпачкі, што засмоктваюць пахі, як хобат пыласоса бітыя шкельцы. Часам трэба заўважыць, досыць часта Уілі дзіву даваўся, як гэта ад буры і націску м-ра Костні ня трэсьне ходнік. Зазвычай самое паслушэнства, тут ён рабіўся ўпартым, да скрайнасьці ўзрушаным, начыста забываўся на гаспадара. А калі Уілі надарыцца пацягнуць за шворку раней, чым м-р Костні быў гатовы рушыць далей, дарэшты ўвабраўшы ў сябе водар какашкі ці лужынкі, якую дасьледаваў, ён зарываўся ў зямлю ўсімі чатырма лапамі, супраціўляўся, так моцна ўпіраўся, што ніякай сілай ня зрушыш, Уілі часта думаў, можа, у сабакі недзе на лапах схаваныя залозы, якія пры неабходнасьці выдзяляюць клей?

Як тут не захапіцца? У сабакі блізу двухсот дваццаці мільёнаў рэцэптараў паху, а ў чалавека усяго мільёнаў пяць.

Пры такой калясальнай няроўнасьці было б лягічна меркаваць, што сабака ўспрымае сьвет зусім іначай, чым чалавек. Зь лёгікай у Уілі заўжды былі нелады, але ў гэтым выпадку яго вяла ня толькі інтэлектуальная цікаўнасьць, але і любоў. Таму ён узяўся за справу зь дзіўнай для яго настойлівасьцю. Што адчуваў м-р Костні, калі нешта нюхаў? I ня менш істотна чаму ён нюхаў тое, што нюхаў? У выніку шчыльных назіраньняў Уілі прыйшоў да высновы, што інармацыя, якая ўяўляе цікавасьць для м-ра Костні, па сутнасьці падпадае пад тры катэгорыі: ежа, сэкс і зьвесткі пра іншых сабак. Чалавек разгортвае ранішнюю газэту, каб дазнацца, чым там займаюцца яму падобныя. Сабака робіць тое ж самае носам: абнюхвае дрэвы, ліхтарныя слупы, скрыні зь пяском, каб даведацца пра навіны тутэйшай сабачай супольнасьці. Рэкс, ратвэйлер з вострымі ікламі, пазначыў хмыз, у мілай кокерспаніелькі Полі цечка, дварняк Роджэр зьеў штось ня тое. Тут для Уілі ўсё было зразумела і абмяркоўваць няма чаго. 3 чым узьнікалі складанасьці, дык гэта з высьвятленьнем, што ж адчувае сабака. Ці ён проста дбаў пра сябе, прымаў да ведама інфармацыю, каб трымаць лапу на пульсе падзеяў сабачага жыцьця, ці ў гэтых утрапёных сьвятах носа было нешта болыпае за звычайную разьведтактыку? Можа, яму гэта ў асалоду? Можа, сабака, зарыўшыся з галавой у сьметніцу, адчувае прыкладна той жа п’янкі экстаз, як мужчына прыціскаючыся носам да жаночай шыі і ўдыхаючы тонкі водар францускай парфумы па пяцьдзясят даляраў за унцыю?

3 усёй пэўнасьцю сказаць, вядома, нельга, але Уілі быў схільны меркаваць, што так яно і ёсьць. Чаму яшчэ гэтак цяжка адцягнуць м-ра Костні ад пэўных пахаў? Яны сабаку ў кайф вось чаму. Ен хмялее, забываецца на ўсё на сьвеце ў гэтым раі для нюху, разьвітацца зь якім вышэй за ягоныя сілы. А калі, як мы ўжо высьветлілі, Уілі не сумняваўся, што м-р Костні надзелены душою, хіба не само сабою зразумела, што сабака з такімі духоўнымі запытамі будзе імкнуцца да не-

чага болып узвышанага не да патрэбаў цела, а да духоўнага, мастацкага, да наталеньня смагі душы? I калі, як адзначалі ўсе філёзафы, што займаліся гэтай матэрыяй, мастацтва від чалавечай дзейнасьці, якая ўплывае на душу праз органы пачуцьцяў, хіба не само сабою зразумела, што сабакі прынамсі, узроўню м-ра Костні маюць падобнае эстэтычнае пачуцьцё? Інакш кажучы, хіба яны ня здольныя ўспрымаць мастацтва? Наколькі Ўілі ведаў, нікому раней гэткая думка да галавы не прыходзіла. Значыць, у гісторьгі чалавецтва ён першы, хто паверыў у такую магчымасьць? Якая розьніца? Час ідэі прысьпеў! Калі сабак не кранае алейны жывапіс і струнныя квартэты, хто сказаў, што яны застануцца абыякавымі да мастацтва, якое б засноўвалася на пахах? Мастацтва для нюху чаму б і не? Чаму б не стварыць мастацтва для сабак, якое б успрымала сьвет такім, якім ён зьяўляецца сабаку?

Так пачалася шалёная зіма 1988-га... М-р Костні ніколі ня бачыў Ўілі настолькі радасна-ўсхваляваным, засяроджаным, нязьменна поўным энэргіі. Тры з паловай месяцы ён працаваў толькі над гэтым праектам усё астатняе для яго перастала існавадь. Ен ледзь не зусім забыўся на цыгарэты і пляшку, засынаў, адно калі зусім не трымаўся на нагах, закінуў літаратуру, адключыўся ад сьвету. Ён крэсьліў пляны, складаў сыгісы, экспэрымэнтаваў з пахамі, маляваў дыяграмы, рабіў драўляныя, палатняныя, кардонныя, плястмасавыя канструкцыі. Трэба правесьці столькі разьлікаў, столькі аналізаў, адказаць ва столькі складаных пытаньняў, што яго вярэдзілі. Якая ідэальная пасьлядоўнасьць пахаў? Колькі часу павінна доўжыцца сымфонія, колькі ў ёй мусіць быць водараў? Якую форму надаць філярманічнай залі: як лябірынт, ці, можа, сабачай натуры больш адпавядаюць укладзеныя адна ў другую скрыначкі? Вудзе сабака чуяць сымфонію сам, ці гаспадар павінен пераводзіць яго ад адной пляцоўкі да наступнай? Кожная сьмфонія мусіць прысьвячацца нейкай адной тэме (прыкладам, ежы ці пахам сучак) альбо варта спалучаць

розныя матывы? Ўілі абмяркоўваў гэтыя праблемы з м-рам Костні, прасіў парадаў, раіўся, угаворваў праявіць цярпеньне і папрацаваць паддосьледным сабакам Паўлава, каб Ўілі мэтадам спробаў і памылак намацаў шлях да ісьціны. М-ру Костні наўрад ці калі выпадаў на долю гэткі гонар, гэткае адчуваньне далучанасьці да справаў чалавечых. Ен ня проста быў патрэбны Ўілі ён сам і быў прычынаю гэтай патрэбы. Са сьціплага, незайздроснага стану нічым не прыкметнага і не выбітнага дварняка ён раптам узьняўся да самых вяршыняў, стаў усім сабакам сабака, увасабленьне ўсяго сабачага племя. Вядома, ён з радасьцю выконваў сваю ролю, падыгрываў Ўілі, рабіў усё, што той ад яго хацеў. Хіба м-р Костні не сабака? 3 чаго б яму ўпарціцца, калі яго просяць панюхаць прапахлыя мачой анучы, ці пралезьці ў вузкі люк, ці прапаўзьці праз тунэль, сьцены якога намазаныя фрыкадэлькамі са спагеці? I няхай нават у гэтым ня будзе ніякага сэнсу усё роўна клясна!

Яму прыгадалася, як гэта было вясёла, як файна, як няспынна трымцеў ад радаснага хваляваньня Ўілі. Мама-сан адпускае кепікі? Што з таго? Іх лябараторыя у склепе, побач з качагаркай і каналізацыйнымі трубамі? Якая драбяза! Халодная земляная падлога? Лухта! Галоўнае яны разам працавалі над нечым надзвычай істотным, разам трывалі цяжкасьці ў імя навуковага прагрэсу. Калі м-р Костні пра нешта зрэдчас і шкадаваў, дык толькі пра тое, што гаспадар так утрапёна аддаваўся справе. Ен быў настолькі захоплены, настолькі заглыблены ў іграктычныя дэталі праекту, што не заўсёды мог рэальна глядзець на рэчы. To ён пачынаў казаць пра сваё вынаходзтва як пра вялікае адкрыцьцё, прарыў у навуцы, нароўні зь лямпачкай Эдысона, аэраплянам, кампутарным чыпам. Яны будуць купацца ў грошах, абяцаў Ўілі, стануць мультымільянэрамі, ніколі болып ня зьведаюць ніякага клопату. A то яго раптам апануюць сумневы і тады ён выкладаў м-ру Костні такія тонкія, да мілімэтра вывераныя

аргумэнты, што сабака сур’ёзна непакоіўся за здароўе гаспадара. Неяк увечары Уілі запытаўся, а ці не занадта аздабляць аркестроўку сымфоніі пахамі сучак? Можа, яны ўзбудзяць сабаку, :ікі будзе іх удыхаць, і сапсуюць эстэтычнае ўражаньне, зробяць з сымфоніі непрыстойшчыну, нейкую парнушку для сабак? Так сказаўшы, Уілі адразу ж пачаў круціць словы, як заўсёды, калі ў яго кіпелі мазгі. «Попкорнам па порна, мармытаў ён сабе пад нос, мераючы крокамі земляную падлоіу. Поп-корнам паправіць порна». Раскусіўшы калямэурчык, м-р Костні зразумеў: для Уілі лепш сантымэнты, чым сэкс, прынамсі, што да сымфоніяў. Каб ня здрадзіць вялікай задуме несьці сабакам эстэтычную асалоду, трэба зь вяртацца да іхных духоўных, а не фізычных памкненьняў. I вось пасьля цэлых двух тыдняў торканьня носам у ручнікі і губкі, насычаныя пахамі сучак, для м-ра Костні загучала абсалютна іншая тэма: Уілі ва ўсім багацьці ягоных водараў. Брудныя шкарпэткі, майкі, чаравікі, насоўкі, майткі, шалікі, капелюшы усё без выключэньня, што ўвабрала ў сябе пахі гаспад ара. I м-ру Костні гэта падабалася, як раней падабаліся іншь::я пахі. Бо рэч у тым, што м-р Костні сабака, а сабакам падабаецца нюхаць усё, што даюць. Такая ўжо іхная прырода дзеля гэтага яны і народжаныя на сьвет. Як Уілі слушна зajгвaжыў. гэта іхнае жыцьцёвае пакліканьне. М-р Костні тады першы й апошні раз узрадаваўся, што не надзелены дарам ч алавечага маўленьня. Іначай яму давялося б сказаць Уілі праўду, а яна была б для яго вельмі горкай. Для сабакі, патлумачыў бы ён, для сабакі, дарагі мой гаспадар, увесь сьвет сымфонія пахаў. Кожная гадзіна, кожная хвіліна, кожнае імгненьве сабачага жыцьця адначасова фізычны і духоўны досьвед Твой унутраны сьвет тоесны сьвету навокал, і высокае неаддзельнае ад нізкага. Гэта як... Як...

М-р Костні толькі пачаў сам сабе разьвіваць гэтую ўяўную прамову, як яго перапыніў голас Уілі: «Вось жа ліха, во д’ябал,

а каб яго!» М-р Костні ўскінуў галаву і ўбачыў, у чым рэч. Пачаў церушыць лёгкі дожджык. Ледзь заўважны м-р Костні нават не адчуў кропелек на сваёй кашлатай поўсьці. Але на барадзе ў Ўілі блішчэлі маленькія пацеркі вільгаці, а гаспадаровая чорная тэніска зрабілася ўжо ў дробныя гарохі. Справа дрэнь. Толькі не хапала, каб Ўілі прамок да ніткі... А калі неба не перадумае і, згодна са сваім намерам, вылье на зямлю ўсё ў ім назапашанае, так яно і станецца. М-р Костні ўгледзеўся ў хмары. Калі вецер нейкім цудам не пераменіцца, менш як праз гадзіну тут будзе шалёная, неўтаймоўная залева. От халера, падумаў м-р Костні. Колькі яшчэ да Калвэрт Стрыт? Яны блукалі ў горадзе хвілінаў дваццаць-трыццаць, a дома Бі Сўонсан ніяк не відаць. Калі яны ў самым блізкім часе яго ня знойдуць, ім туды не дайсьці. He дайсьці, бо ў Ўілі не застанецца сілаў.

Гэткія вось непярэліўкі... Мабыць, менш заўсё м-р Костні тут чакаў, што гаспадар зьнячэўку пачне сьмяяцца. Аднак зь ягонага нутра вырвалася, прагрукатала ў нядзельнай цішы, раскацілася старое знаёмае «ха!». Спачатку сабаку здалося, што Уілі спрабуе прачысьціць горла, але за першым «ха!» пачулася другое, потым яшчэ і яшчэ, і м-р Костні нарэшце паверыў сваім вуіпам.

Гэй-гэй-гэй, дружа, грымеў Уілі ў сваёй найлепшай каўбойскай манеры. Гэты тон прыберагаўся для самых вялікіх падзеяў, калі Уілі быў сьведкам самай фантастычнай, самай неверагоднай іроніі лёсу. I хоць, пачуўшы цяпер гэты голас, м-р Костні крыху разгубіўся, але раптоўная перамена эмацыйнага ветру крыху яго абнадзеіла.

Уілі спыніўся на ходніку. Навокал пахла нэндзай і нявывезеным сьмецьцем, аднак дзе, як вы думаеце, яны стаялі? Прыгажэйшага дамочка м-р Костні ніколі ў жыцьці ня бачыў. Амаль што цацачны, чырвонай цэглы, зь зялёнай ліштвой і трыма зялёнымі прыступкамі на ганку, са сьвежафарбаванымі белымі дзьвярыма. На сьцяне таблічка, і Ўілі падаўся на-

перад і прымружыў вочы, каб расчытаць словы. 3 кожным імгненьнем ён усё болып нагадваў голасам тэхаскага каўбоя-зуха:

-  Паўночная Аміты Стрыт, 203. У 1832-1835 гадах тут жыў Эдгар Алан По. Адкрыта для наведнікаў з красавіка да сьнежня, серада-субота, з 12.00 да 15.45.

Для м-ра Костні гэта быў цёмны лес, але, зрэшты, хто ён такі, каб выказвгць незадаволенасьць, калі гаспадар радуецца? Так натхнёна Ўілі прамаўляў першы раз за апошнія два тыдні, і хоць ягоііую тыраду перарваў жорсткі прыступ капілю (Уілі вывяргеў макроту, задыхаўся, пераступаў з нагі на нагу, з апошніх сілаў учапіўшыся ў вадасьцёкавую трубу), але ён хутка ачомаўся.

-  He дарэмна мы пыл ганялі, дарагі мой дружа, прамовіў ён, сплёўвакл ы алошнія камячкі макроты разам са шматкамі лёгкіх. He, пэўна, гэта ня дом міс Бі, але мая б воля я б нічога іншага на зямлі і не шукаў. Гэты По ён мой продак, вялікі дзед і баці.ка ўсім нам, вершаплётам-янкі. Безь яго не было б ані мяне, ані іх, ані нікога. Мы дайшлі да По-лёніі, Палёніі, калі казаць хутка, а гэта краіна, дзе нарадзілася і мая нябожчыца мама. Нас вёў анёл. Я пасяджу тут крыху, засьведчу яму сваю пашану. А як я ўсё адно далей і кроку не магу ступіць, быў бы вам, м-р Костні, вельмі ўдзячны, калі б і вы да мяне далучыліся. Так, сядай побач, пасядзі, пакуль я дам роздых косткам. He зважай на дождж. Дзьве-тры кроплі, ад іх нікому ня будзе шкоды.

Уілі выпусьпіў доўгі, цяжкі хрып і апусьціўся на зямлю. М-р Костні ня мог на гэта глядзець колькі пакуты, каб адолець некалькі цаяяў. Сэрца разрывалася ад шкадобы да свайго няшчаснага геспадара. М-р Костні ня мог патлумачыць, як ён здагадаўся, але, калі Уілі апусьціўся на ходнік і прытуліўся плячыма да сьцяны, сабака ведаў: ягонаму сябру ніколі больш не падняцца. Вось і ўсё, надыходзіць канец іх жыцьцю разам. Алошнія хвіліньі, і застаецца толькі адно: сядзець і чакаць, пакуль у вачох Уілі ня згасьне сьвятло.

I ўсё ж з дарогай выйшла ня так і кепска. Яны шукалі адно а знайшлі іншае. I па вялікім рахунку м-ру Костні было больш даспадобы тое, што яны знайшлі. Яны не ў Балтымары, а ў Палёніі, Польшчы. Нейкім дзівосным чынам (удача? лёс? Божая воля?) Ўілі вярнуўся дамоў. Ен вярнуўся на радзіму продкаў і цяпер можа спакойна памерці.

М-р Костні ўзьняў заднюю левую лапу, пачухаў за вухам, там, дзе сьвярбела. Удалечыні ён заўважыў мужчыну з маленькай дзяўчынкай яны паволі ішлі ў гэты бок. Але м-ру Костні не было да іх справы. Прыйдуць і пойдуць, і якая розьніца, хто яны? Дождж мацнеў, лёгкі ветрык пагнаў па вуліцы абгорткі ад цукерак і папяровыя пакецікі. М-р Костні раз, другі ўцягнуў паветра, пазяхнуў бяз дай прычыны. Яшчэ хвіліна і ён скруціўся на зямлі побач з Уілі, глыбока выдыхнуў і стаў чакаць таго, што наперадзе.

Гары Энз

КОРВУС

У тую зіму мне споўнілася трынаццаць. Разам з Джэры Пірсам я вучыў крумкача размаўляць. Мы абодва мелі дэфэкты маўленьня, і нас вызвалілі ад шостага ўроку гішпанскай, каб мы хадзілі займацца да лягапэда містэра Мюлерза, які жыў у перасоўным доме. Джэры марыў стаць тэрарыстамфанатыкам, утрапёным кабальера з Захаду. Я хацеў стаць сакольнікам. Мы навучалі крумкача. Ен трапіўся нам увесну яшчэ птушанём пад агароджай толькі-толькі зазелянелага вінаградніку ледзь пішчаў ад голаду. Мы разам яго гадавалі, кармілі пасечанымі дажджавымі чарвякамі, зрабілі яму на гарышчы ў бацькавай павеці для трактара гняздо са старых лахманоў ды ізастужкі. Містэр Мюлерз прыдумаў яму імя Корвус, на лаціне значыць «крумкач». Калі Корвус падрос, Джэры дапамог мне зрабіць яму са старой вінілавай кружэлкі каптурок, як у паляўнічага сокала. Седзячы на выцягнутай руцэ, вялікі, наструнены, у каптуры, Корвус паходзіў на карлікавага ката.

Джэры шапяляў, я заікаўся. Кожны аўторак і чацьвер a другой гадзіне мы ўладкоўваліся на канапцы для дваіх у містэра Мюлерза і вучыліся вымаўляць гукі як трэба:

-   Фр-фр-фрэгат... С-с-с-санк-санкцыя...

Містэр Мюлерз смуглявы, спакойны, лысы, без валасоў на руках, але зь сівой бародкай-манчжуркай, падстрыжанай

манікюрнымі накнічкамі. Ён ня толькі наш лягапэд, але і настаўнік лаціны, '?аму нам даводзіцца паўтараць усялякія мудрагелістыя слоўцы кшталту segnitia і huilcus. Адкінуўшыся на сьпінку скуранога фатэля, занурыўшыся тварам у часопіс People, ён слухае, што за гукі вырываюцца з нас на волю.

-  Ну, робаты, не змаўкаць! кажа ён, як мы перапыняемся.

Калі Мюлерз злуецца ці хвалюецца, ён сам пачынае шапяляць:

-        Перафтааьце! Дофыць дурэць!

А як заўважыць, што шапяляе, заплюшчвае вочы, лічыць ад дзесяці да нуля, варушачы вуснамі, і потым спакойна кажа ледзь чутным шэптам:

-        Перастаньце.

Аднак засяроцзіцца было цяжка, і я меў на тое прычыну. Яе звалі Калумба Радрыгес, яна пераехала з Мэксыкі і ганяла на ровары ВМХ. Мне ўвесь час мроіліся яе вуркатлівыя «р», і далікатныя, як п/шок на пэрсіку, валаскі на патыліцы, і ейныя маленькія ііурпуровыя завушніцы яны блішчалі на сьвятле, як карамелькі, па якіх правялі языком. Мы два тыдні гулялі сустракаліся крадком, каб ніхто не заўважыў. Джэры нічога ня ведаў: ні пра тое, як яна пад’яжджае да майго дому на адпаліраваным спартыўным ровары, ні пра тое, як ёй падабаецца Корвус.

Джэры мроілася нешта іншае. На канапцы ў містэра Мюлерза ён заплюшчваў вочы і хіхікаў, ці пахмурнеў, ці нават плакаў Бог ведае чаму. А яшчэ ён наўмысьля перакручваў словы:

-   Джэры, прасіў Мюлерз, скажы «мышка».

-   Міска, і мы з Джэры заходзіліся сьмехам.

-   He, халера на цябе! Флухай: мы-ш-ш-ш-ка.

-   Міска.

Я быў адзіным сябрам Джэры. Ен ніколі гэтага не казаў, ды я й так ведаў, бо іншыя дзеці яго проста баяліся. Ен увесь

час з усіх зьдзекаваўся, задзіраўся ў калідорах. Аднойчы я бачыў, як ён у прыбіральні пагражаў нейкаму малечы, прыставіўшы таму голку да горла. Небарака абсікаў сабе ўсе нагавіцы і чаравікі. Навошта Джэры трэба было вырабляць гэткія паскудзтвы, я ніяк ня мог сьцяміць. Але я яго не баяўся. Я разумеў. Некаторых сваіх думак ён не давяраў нікому, нават мне. Але тое-сёе я ведаў. Ведаў, што колькі гадоў таму ў Джэры забілі бацьку празь нейкія грашовыя разборкі. Застрэлілі ў галаву, калі ён заводзіў свой самалёт-апыляльнік. Я ведаў, што Джэры бачыў запырсканае крывёю шкло жоўтага біпляна. Аднойчы ён распавёў мне мне, і нікому больш, што плямы засохлай крыві як раздушаныя сьлівы. Можа, пра гэта ён і думаў на канапцы ў Мюлерза.

А можа, Джэры думаў пра свой плян. Ен марыў, як мы выберамся з даліны Місысыпі: возьмем з сабою ў дарогу птушку і будзем зарабляць на хлеб, паказваючы мінакам, як яна размаўляе. Мы пачалі патроху вучыць Корвуса пяяць Your Cheatin’ Heart дзеля школьнага конкурсу талентаў. 3 мэталічнымі ноткамі ў фальшывым, як у Джэры, голасе Корвус ужо мог прачулена засьпяваць:

Your cheatin’ hea-a-a-a-a-art Will make you we-e-e-e-ep You’ll cry and cr-r-r-ry And try to sle-e-e-e-ep.

Прыз y конкурсе будзе для нас першым крокам, казаў Джэры. Канчатковым доказам, што мы не прападзем у вялікім шырокім сьвеце.

Ён часта гаварыў пра сваю мару, пра тое, каб выбрацца з Сан-Хаакіна, паказаць, на што мы здольныя, паступіць у цырк наш нумар будзе мець посьпех і з шыкам езьдзіць па краіне, есьці ў вагонах-рэстаранах, спаць у ахайных купэ, падстаўляць сьпіны для масажу ледзь апранутым красуням. I пры гэтым ня трэба нічога, зусім нічога казаць усё будзе гаварыць Корвус. Джэры прыдумаў плян на будучыню, і я ад-

разу ў яго паверыў. Як толькі заробім шмат-шмат грошай, мы кантрабандай превязем Корвуса ў Мэксыку там законам усё дазволена. I будзем жыць на пляжы каля Гўаямасу, піць колу і лавіць скатаў. Д жэры недзе здабыў дынамітныя шашкі, зрабіў зь іх велізарныя пэтарды мы будзем страляць імі з рагатак зь берага мора Картэса, каб яны ірваліся ўначы над вадою.

Я ўпершыню пабачыў Калумбу ў чацьвер, праз тыдзень пасьля калядных вакацыяў. Ейны бацька, новы брыгадзір садовых работнікаў-мэксыканцаў, зьняў маленькую фэрму за бацькавымі віна’раднікамі. Яны прыехалі ў фургончыкуразвалюсе з пасьціранымі з бартоў пазнакамі.

-   Нелегалы, кінуў Джэры.

Мы падвязвапі вінаградную лазу, адшчыкваючы абцужкамі кавалкі дроту. Пяць даляраў за шэраг дзякуй, тата. Джэры вырашыў што на заробленыя грошы мы купім Корвусу плеценую дарсжную клетку ён бачыў такую ў краме ў горадзе.

Джэры пакапіў далей уздоўж шэрагу свой скрутак дроту, як кола.

-  Мо прычвя калі цераз Рыё-Грандэ сказаў ён, але я так ня думаў. Брыгадзіры звычайна прыяжджалі легальна.

Праз тыдзень фэрмэрскі дамок стаў жоўценькі, як канарэйка, і містэр Радрыгес узяўся рабіць за ім вузкі вэлятрэк. Ен адзін уначы накідаў шуфлем зямлю ў вазок, штурхаў яго цераз падворак і ссыпаў у пагоркі, што расьлі папросту на вачох. Паліваў гурбы зямлі садовай палівачкай, трамбаваў шуфлем, рабіў пад’ёмы і крутыя схілы. Ён працягнуў па трэку на ланцугу кавалкі арматуры і сталёвыя спружыны ад падвескі, каб згладаіць дробныя няроўнасьці. Нарэшце містэр Радрыгес прыладзіў да дрэваў навокал пражэктары, і па трэку ў шлеме, накгленьніках і налакотніках пачала ганяць Калумба: яна крэніла на паваротах, угрызалася ў сьвежазробленыя пад’ёмы, пералятала схілы.

Ка-лум-ба. }Ца-лум-ба Рад-рьг-гес. У клясе яна сядзела з сумным выглядам, нібы нічога не разумела, і почасту крадком глядзела пад парту там ляжалі схаваныя гішпанскія часопісы пра вэлякрос. Часам яна іх нават вымала і клала між старонак падручніка. Зь яе вуснаў міжволі выскоквалі гішпанскія гукі. Калі Калумбу выклікалі чытаць, даводзілася напружваць слых, бо для яе «гуава» была «ўава», а «круіз» «круісс». Неяк у кнізе пра кветкі ёй трапілася слова «хрызантэмы». Яна спынілася, прыадкрыла рот, паспрабавала скласьці вусны то так, то гэтак і нарэшце павольна, акуратна вымавіла, відаць, вельмі задаволеная сабою: «Гр-р-рыз-з-антэны».

Штовечар, зрабіўшы хатняе заданьне, я ішоў чвэрць мілі да павеці для трактара, залязаў на гарыіпча, дзе сядзеў Корвус, і глядзеў, як за цёмнымі вінаграднікамі ганяе на ровары Калумба. У школе ніхто не сумняваўся, што аднойчы яна стане чэмпіёнкай. У горадзе ўсяго тыдзень а ўжо выйграла адборачныя спаборніцтвы сярод юніёраў у Фрэсна. Я падносіў да вачэй стары бацькаў бінокль, і яна вырастала ў памерах чырвона-жоўта-блакітная рыска на фоне цёмнага неба.

Я пачаў вучыць Корвуса размаўляць па-гішпанску. Калі Джэры, паразвучваўшы зь ім песьню, сыходзіў дахаты, я браў гішпанскі размоўнік і паўтараў: Hola, chica! Pasa la mostraza, senorita i Una preciosura1. Я думаў, Калумбе спадабаецца. Вядома, Джэры, калі дазнаецца, будзе разьюшаны. Яму ўсё абсалютна ўсё здавалася адхіленьнем ад нашай мэты. Таму я дзейнічаў асьцярожна, заўсёды зачыняў дзьверы, каб зьнянацку не зьявіліся няпрошаныя госьці. Я казаў ціхенька, на вуха Корвусу, каб не пачуў ніхто звонку.

Празь месяц па прыезьдзе Радрыгесаў я пасадзіў Корвуса ў клетку, што мы з Джэры яму купілі, паставіў яе сабе на пля-

1 Прывітаньне, мілашка! Сэньярыта, перадайце гарчыцу. Прыгажуня (гішп.).

чо і пайшоў за вінаграднік. Неба сьцямнела. Была сёмая вечара на пачатку лютага. На голыя лозы тонкім слоем пачынала асядаць шэрань.

У сьвятле пражэктараў Калумба трэніравала старт. Яна спынялася каля пары чырвона-зялёных сьцяжкоў, з дынаміка, прыладжанага на даху дамка, раздаваліся чатыры сыгнальныя гудкі. На чапьвертым Калумба зрывалася зь месца, і ровар віхляўся з боіу ў бок у яе між сьцёгнаў. Яна рабіла кола па трэку, плаўна гармазіла, спынялася на лініі, глыбей уціскала заднюю шыну ў тлустую зямлю. I так зноў і зноў: гудок, старт, тормаз, стон як заведзеная.

Я падышоў да краю трэку і стаў так, каб мяне было відаць. Мне хацелася, каб Калумба мяне пабачыла. Але нават калі яна і заўважыла, дык не падала выгляду.

Недзе праз паўгадзіны яна паклала ровар на схіле, зьняла шлем, паглядзела ў неба. 3 пагоркаў паволі напаўзаў туман, засьціў сьвятло пражэктараў.

Я прайшоў па трэку і прысеў на кукішкі побач зь ёю. Яна цяжка дыхала, зь яе ліўся пот. На сьвятле паблісквалі завушнічкі.

-   Ты другая Ларс Хэ-Хэндэрсэн, вымавіў я. (Я быў вывудзіў гэтае імя з часопісу ў начной краме ў горадзе.)

Калумба ўсьм .хнулася:

-        Аты, аказваецца, чытаеш...

Корвус страш:нуўся ў клетцы. Калумба зірнула на яго.

-        Птушка?

Я згодна хітнзў галавой.

-  Я бачыла, як ён... э-э-э... vuelo2... як гэта па-васку?.. лунае ў небе, яна зморшчыла лоб і перавяла вочы на мяне. Я бачыла яго пры дарозе. Ен кляваў мёртвага сабаку.

Я адчыніў кл этку. Корвус каркнуў, зірнуў на нас, нахіліў галаву. Пазяхнуў. У белаватым сьвятле ягоная сьпіна адлівала пурпурам. Я падняў яго і пасадзіў сабе на плячо.

2 Лятаю (гішп.).

О-о-о... O-osted... пачаў я, але Корвус сваім рыпучым голасам дагаварыў за мяне. Ен заікаўся, як і я:

О-о-о... O-osted es m-muy p-p-pronto en b icicle t a‘.

У Калумбы ад зьдзіўленьня раскрыўся рот:

ІАііе!... ІНаЫа Espanol! iincreible! і Quanto tiempo!^

За год да таго, у сёмай клясе, Джэры загрэблі ў пастарунак, бо ён прыцягнуў у школу бомбачку і нунчакі. У аўторак і чацьвер пасьля заняткаў зь Мюлерзам маці везла яго ў горад на грамадзка карысную працу: зьбіраць сьмецьце ў брудных завулках і вакол урнаў. Тады Калумба прыяжджала на ровары да павеці, і мы разам кармілі Корвуса.

У нас з Джэры выпрацавалася свая сыстэма кармленьня: за здабычу сыдзе ўсё, што зможам прыстрэліць ці злавіць у полі. Мы выяўлялі фантазію: стоячы на ганку, зь велізарнай рагаткі запускалі ў вінаграднік забітых мышэй, а Корвус хапаў іх клювам часам проста ў паветры і кружляў вакол дома, хлопаючы крыламі. Джэры казаў, што там, на поўдні, мы будзем лавіць рудых папукоў і тушканчыкаў такіх тлустых, што хопіць і нам дзеля спажыву. Толькі мы і Корвус і пустэльня, што нас корміць.

Раз-пораз Джэры прыносіў выбухоўку, і мы кідалі яе ў гнілую сажалку на паверхню ўсплывалі на баку карасі, мёртвыя ці аглушаныя. Дабівалі мы іх галовамі вобзем, трыбушылі нажамі Джэры заўсёды меў пры сабе нож, клалі рыбу і вантробы на пад’езьдзе да дому, а Корвус падбіраў іх, адносіў і хаваў у падстрэшшы рабіў заначкі на будучыню.

Але аўторак і чацьвер былі толькі для нас з Калумбай. Зазвычай мы кармілі Корвуса кансэрвамі для сабак, бо Калумба шкадавала мышаў. Аднойчы мы паехалі на роварах туды, дзе пачыналася перадгор’е, і назьбіралі ў слоікі з-пад маянэзу тарантулаў, безьліч тарантулаў. Калумба распавядала,

3  В-в-вы в-вельмі ш-шпарка езьдзіце наровары (гішп.).

4  Аёй! Ен размаўляе па-гішпанску! Неверагодна! I даўно?! (гішп.)

што ў Мэксыцы іх мора парыванае, імі ласуюцца птушкі. Мы прывезьлі здабычу дадому ў заплечніках. Калумба выпускала павучыскаў на зямлю з рукі. Корвус хапаў іх дзюбай толькі тырчалі і:ашлатыя ногі, як вусы ў ката.

3 ангельскай Калумба хутка дала сабе рады. Яна займалася гадзіну штовечар. Пакарміўшы Корвуса, мы ўзлазілі на высокую жэрдку, Калумба брала птаха сабе на калені і вучыла яго па-ангельску вымаўляла дзіўныя словы, якія ніхто насамрэч не ўя:ывае: «архітэрмінова», «пэртурбацыі». Калі мы заставаліся сам-насам, гаварыла пераважна Калумба. Яна называла мяне callado chico5, а Корвуса la boca6. Казала, што добра вывуіыць ангельскую і зьедзе далей на ўсход, у Нэваду, там да вэлягонак ставяцца сур’ёзна. Яна стане абсалютнай чэмпіёнісай, а потым, калі ўжо ўзрост будзе ня той ці каленкі падвядуідь, выйдзе замуж.

Бацька, ён лічыць мяне за хлопчыка, бо ня мае сына. Кажа: «Хочаш біаць pobre tonto? Нябогам, недарэкам у гэтай ледзь жывой Мэксыцы, без анічога за душой? Ад гэткай долі мы і зьехалі! ilnglez, Inglez, Inglez! Вучы ангельскую і шпарчэй круці пэдалі. А іначай будзеш яшчэ адным grandul Мехісапо9, якому адна дарога у поле». Grandul Мехісапо! Быццам я мужчына! Таму даводзіцца высільвацца. Ен стаіць ля акна на кухн:, засякае час на вялікім сэкундамеры. I калі не атрымліваецг.а хутчэй, ён зачыняе мяне ў пакоі. А я хачу жыць loco9, кахадца з мужчынамі, выйсьці замуж і нарадзіць ninos\w Ен кажа я змагу ганяцца з мужчьшамі — няма чаго мне зь імі спаць He разумее, што толькі сабе шкоду робіць. Я яго слухаюся. Я стану першай, а тады зьеду і ніколі болып

6 Ціхоня (гішп.).

6 Дзюба (гішп.).

7 Бедны ёлупень (іішп.).

8 Лайдак-мэксыканец (гішп.).

9 Шалёна (гішп.).

10 Дзеткі (гішп.).

яго не пабачу. Ён адкрывае мне дарогу ў іншае жыцьцё, сам таго ня ведаючы.

Ровар Калумбы называўся Alacrän гэта значыць «Скарпіён». ВМХ апошняй мадэлі, з самой Гішпаніі. Алюміневы сплаў, чырвонага зь белым колеру, зь мяккім гонкавым сядлом, выгнутым стырном, увесь рыштунак «Шымана». На раме тонкімі сінімі літарамі выведзенае імя Alacrän. Калумба любіла свой ровар, пяіпчотна казала на яго «ластаўка», сама даглядала. У яе былі спрытныя рукі.

Я саромеўся езьдзіць на сваім старым ровары. Страшэнна цяжкі, зь несапраўдным бэнзабакам, грувасткім сядлом, бампэрамі і абмежавальнікам, ён паходзіў на матацыкл. Калумба пазьдзірала зь яго ўсё лішняе, памяняла драбнюткую «зорачку» на болыпую у яе знайшлася запасная. Яна пафарбавала яго ў колер электрык, змазала калодкі і ланцут, і пасьля школы мы ганялі да вечара па трэку, пакуль ня вернецца з працы яе бацька. Раз-пораз мы па чарзе ганялі на хуткасьць другі засякаў час на вялікім бацькавым сэкундамеры. Калі-нікалі Калумба наўмысна круціла пэдалі марудней, чым магла. Але зазвычай мы проста дурэлі, каталіся разам, абдавалі адно аднаго фантанчыкамі бруду. I ўвесь час у небе над намі кружляў Корвус, пазіраў згары, зрэдчас нагадваў пра сваю прысутнасьць самавітым «ка-а-а-р-р-р!».

Пра нас з Калумбай ніхто не здагадваўся. Праўда, Джэры колькі разоў заўважаў, як я на ўроках гляджу на яе, нават спытаўся, што ў мяне з «мэксыкашкай», але ён не надаваў гэтаму ўвагі. Тады аднойчы ён пачуў, як Корвус кажа:

Columba esta c-c-caliente1'.

Што гэта за хрэнь? абурыўся Джэры.

Мы сядзелі на ганку, кармілі нашага крумкача сухім сабачым кормам на ўзнагароду за песьню. Джэры паўгадзіны біўся, каб навучыць Корвуса словам But sleep won’t come, але

11 Калумба р-р-разгарачаная (гішп.).

той маўчаў дасюль. Я патлумачыў Джэры, што рыхтую птушку да мэксыі:анскага турнэ.

Тады якога хрэна ён кажа «Ка-лум-ба»? Джэры ня зводзіў зь мяне вачэй, чакаючы адказу.

Я паціснуў плячыма, як быццам Корвус сам падхаігіў гэтае імя немавед адкуль. Шырока раскрыўшы дзюбу, ён патрабаваў сваёй пайкі,

Да конкурсу талентаў заставалася два тыдні. Мы з усіх сілаў займаліся з Корвусам, але апроч першага куплету ён ніяк ня мог нічога агораць. Што яшчэ паршывей, радкі песьні блыталіся ў яго з гішпанскімі фразамі. Замест You’ll cry and cry з горла Корвуса вылятала хрыпатае Hola, chica ці ІМ-тmucho gusto!12 Дяэры казаў, што я «прамываў мазгі» Корвусу, і птушку замкнула, пераклініла. Я спыніў урокі гішпанскай, але было запозна Як бы доўга і ўпарта ні сьпяваў Джэры, мае ірваныя гішпанскія фразы трывала заселі ў горле Корвуса, запраграмаваліся ў ягонай памяці, і ніякая сіла не магла іх выдаліць.

Перад пачатвам конкурсу талентаў я прынёс Корвуса за сцэну ў плеценай клетцы. Джэры сядзеў каля заслоны на харавых станкох. Ен апрануў белую кашулю са старымі плямамі на рукавох пі, прынамсі, так здавалася і завязаў вялікі шаўковы гальштук, які боўтаўся ніжэй прарэха. На сцэне, схіліўшыся за маленькім кардонным замкам, рэпэтавалі свой лялечны спэктакль сястрычкі Пэнэр.

— Д-д-давай адмовімся, вырвалася ў мяне. Я ведаў: справа безнадзейная, Корвус сьпяваць ня стане. Мабыць, у глыбіні душы Джэры і сам гэта разумеў. Але ён паглядзеў на мяне, як на пустое месца.

Ага, чаго прасьцей, прамармытаў ён, зьняў накрыўку з клеткі і ўзяў птаха абедзьвюма рукамі. На галаве ў нашага крумкача быў сакаліны каптурок, каб ён не спалохаўся і не зьляцеў.

12 В-в-вельмі прые яна! (гішп.)

-   Your cheatin’ hea-a-a-a-a-art, ціхенька прасьпяваў Джэры раз, другі, трэці, пагладжваючы Корвуса пазногцем па дзюбе. Той маўчаў.

I тут зьявілася Калумба. Я ведаў, што так і будзе. Я спрабаваў абдурыць сябе, маўляў, няма чаго хвалявацца, Джэры яе нават не заўважыць. Але калі яна прайшла за кулісы ў поўнай спартыўнай амуніцыі, з начышчаным да бляску Аіасгап’ам, у мяне ўнутры ўсё пахаладзела.

Калумба падрыхтавала на конкурс адмысловыя штукі. Дзеля разьмінкі яна праехалася ўверх-уніз па станкох, на якіх сядзеў Джэры. Тады адным нязмушаным рухам тармазнула пярэднім колам, а заднім зрабіла разварот на 180° па дашчатай падлозе скрыгатнула шына.

-  Buenas noches13, Корвус, з усьмешкай сказала яна, гледзячы на птаха. iQue tai?™

-        К-к-ке таль? паўтарыў Корвус.

У гэтае імгненьне Джэры перамяніўся з твару, сьцяўся, як бы ад болю, нібы сьлімак, на якога сьшанулі солі.

-  Ах ты сучка, каб цябе... у Джэры перакрывіўся рот. Дык гэта ты хрэн ведае што вырабляеш з нашай птушкай. Вось пачакай адзін званок у службу іміграцыі, і... Мэксыкоска хрэнава...

Калумба па-ранейшаму ўсьміхалася яна яшчэ не ўсьвядоміла ўсяго, што выпаліў Джэры.

-        Імігрантка чортава. Даслаць бы цябе назад у Тыхўану.

Усьмешка ў Калумбы зьмянілася зьдзіўленым поглядам. Нічога не разумеючы, яна пераводзіла вочы з Корвуса на мяне.

-  Маўчыць, халера ясная, — мармытаў сам сабе Джэры. Ён аднёс Корвуса за нейкія старыя краты, якія хтось прытуліў да сьценкі. Праз жалезныя пруткі здавалася, што белая кашуля Джэры пашытая з квадратных шматкоў.

13 Дабранач (гішп.).

14 Як маесься? (гішп.)

Ён ледзь чутяа раз за разам сьпяваў Корвусу песьню, a той ціхенька адкгзваў: «К-к-ке таль?»

На сцэну мы так і ня выйшлі. He пасьпелі блізьняткі Пэнэр паказаць фінал свайго спэктаклю, як Джэры выйшаў з-за кратаў да мяне.

-  На, ашчэрыўся ён, аддаў мне Корвуса і папраставаў да чорнага ўваходу, не сказаўшы ні слова болып.

Калумба запоўніла наш час сваімі штукамі звыш праграмы і заняла першае месца.

Позна ўвечар ы пасьля конкурсу мы сядзелі ў павеці, каля Корвусавага гнязда. Калумба пасадзіла крумкача сабе на калені і спыталася, што з Джэры. Я паціснуў плячыма гэта лепей, чым выдумляць якую хлусьню.

Калумба нахілілася да мяне і прысмакталася да маёй шьгі. Гэтак доўжылася хвілінаў пяць. «Як п’яўка, падумаў я. Добрая, прыемная п’яўка». Корвус глядзеў, схіліўшы галаву на бок. Там, дзе яна смактала, адчуваўся боль, але мне падабалася. Яна сказада, што паставіць мне прысмок.

Корвус саско^ыў з каленяў, і Калумба пасунулася бліжэй, абняла мяне. Яна пасмактала яшчэ крыху, а тады пацалавала мяне ў вусны. Прыўзьняла кашульку, адкінулася на сьпіну там было гняздо Корвуса і сказала:

-  Пастаў мне такі ж на жываце. Вось тут, пад пупком, каб тата не заўважыў.

Я ніколі раней не дакранаўся да дзяўчынкі. Усё цела задрыжала ад хваляваньня. Я суняў сябе, наколькі мог, і зрабіў, як яна хацела: оіліўся, дакрануўся вуснамі да ейнай скуры. Яна была мяккая і салёная. Я правёў па ёй вуснамі, заплюшчыў вочы і прысмактаўся. Я смактаў і смактаў, як добрая п’яўка. Раз-пораг спыняўся і глядзеў на чырвоную плямку, створаную маімі вуснамі, на маленечкія чырвоныя кропачкі, што праступалі ў яе на скуры.

-   Расшпілі на мне джынсы, прамовіла яна.

Я намацаў гузікі, расшпіліў адзін, затым другі, уяўляючы, як прысмакчуся да ейнага сьцягна.

Я расшпільваў трэці, калі раптам загрукаталі ў дзьверы. Павець агукнулася рэхам.

Я прыклаў палец да вуснаў. Калумба хуценька зашпіліла джынсы.

Зноў грукат такі, што скаланалася ўся павець. Тады цішыня.

-   Сышоў? спытала Калумба.

Ба-бах! як стрэл над самым вухам. Ходырам захадзілі кроквы. Мы з Калумбай заторкнулі вушы, Корвус узьляцеў і закаркаў.

-   Адчыніце дзьверы, каб вас!..

Ба-бах! Ба-бах! Ба-бах! па сьценах, абабітых бляхай, па страсе.

-   IDuele! Duele!15 закрычала Калумба і, не адымаючы далоняў ад вушэй, скацілася па драбінах ледзь не звалілася.

Я спусьціўся ўсьлед за ёю, адамкнуў дзьверы і выйшаў на двор. Корвус рынуўся за намі, праляцеў над вінаграднікам і ўзьняўся ў атрамантава-чорнае неба.

У сьвятле, што лілося праз адчыненыя дзьверы, мы ўбачылі Джэры. Схіліўіпыся над нашымі роварамі са сьцятай у руцэ пэтардай, ён застыў, як статуя. Паўзьверх кашулі з гальштукам Джэры апрануў даўгую брудную фастрыгаваную куртку, пашытую на дарослага. На сьпіне надпіс: «Сельгасавіяцыя Пірса».

Ані Джэры, ані я не казалі ні слова проста доўга, неадрыўна глядзелі адзін на аднаго. Моўчу абарвала Калумба.

-  Ты што, звар’яцець? закрычала яна на Джэры. Рукі ў яе дрыжалі. Хочаш, каб мы аглухлі? ІБосо!16

Я ўзяў ровары і падкаціў іх да Калумбы.

16 Гэта невыносна! Трываць немагчыма! (гішп.)

16 Вар’ят! (гішп.)

-        Мэксыка, ледзь чутна вымавіў Джэры.

Ён схаваў пэтарду назад у куртку і зашпіліў кішэнь.

-  He забывайгя, хто знайшоў птушку, ціхоня. Ты і я каб потым не было пытаньняў, з гэтымі словамі ён перасмыкнуў плячыма, паіярнуўся з такім выглядам, нібы яму на ўсё пляваць, і пашь::баваў да вінаграднікаў. Стоячы ў пляме сьвятла, мы глядзелі, як ён сыходзіў. Кропка, чорная рыска, што раставала ўначы.

На другі дзень у Мюлерза Джэры барабаніў пальцамі па падлоктавіку канапкі і глядзеў у акно паўзь мяне.

-   Рэтраспэктыва, робаты, мякка сказаў Мюлерз, пазіраючы на нас з-пад вокладкі People.

-        Рэтра-шпэк-фыва, Джэры наўмысьля вымавіў ня так.

-        Рэт-рэт-рэт я зрабіў выгляд, што заікаюся.

Джэры нахіліўся і прашаптаў мне на самае вуха, ледзь не дакранаючыся да яго вуснамі:

-        Запомні: Корвуф наф.

-   Корвус-с-с! не адрываючыся ад часопіса, паправіў Мюлерз.

Калумба цяпер прыяжджала да мяне штодня, а надвячоркам я праводзіў яе дахаты і мы ганялі па трэку. Калі апускалася прахалода, за схілам я рабіўся сьмелы, задзіраў на ёй кашульку, расшпільваў станік, а рукі спрытна знаходзілі шлях ёй у джынсы і далей, у трусікі. Я нрысмоктваўся да ейнага жывоціка ці цалгіваў маленькія вострыя грудкі, а яна заплюшчвала вочы і шгіптала:

-        Si... si... si tai...si tai..У

Джэры больш не прыходзіў. Раз-пораз з дрэваў за бацькавымі вінаградяакамі, куды не сягала вока, да нас далятала прыглушанае рэха выбухаў. Мы ведалі, штб гэта такое, і спачатку трывожыліся, але паціху навучыліся не зьвяртаць

17 Так... так... Так добра... добра... (гішп.)

увагі, як на сабачы брэх недзе ўдалечыні ці фырканьне палівачак.

На пачатку сакавіка, калі разышліся туманы, а з хмараў зацерушыў дробны дожджык, Калумба ўпершыню ня выйграла гонкі фінішавала другой у «Шымана-юніёр-клясык».

-   He бяды, сказала яна. Падумаеш!

Яна адмахнулася ад няўдачы, як ад дробнай замінкі на шляху да вяршыняў. Але за першай паразай здарылася яшчэ адна, потым яшчэ і яшчэ яна займала другое, трэцяе месца, адставала ад лідэраў на якую долю сэкунды. У голасе ў Калумбы зьявіліся нейкія новыя ноткі: ён ледзь прыкметна дрыжаў. Я зразумеў: яе штосьці гняце. Або пужае. Яна перастала размаўляць. I аднойчы яна ўрэшце расплакалася:

-   Нельга табе сюды больш прыходзіць. Нешта адбываецца. Бацька іутарыць па тэлефоне так, каб ніхто ня чуў. Маці ўсьміхаецца, як быццам штосьці хавае.

Мы сядзелі за схілам, абхапіўшы рукамі калені. Калумба глядзела ўдалеч. Я запытаўся, у чым рэч, але яна ня стала адказваць.

-   Ідзі дахаты. Ідзі, знайдзі, чым заняцца, яна павярнулася да мяне. Вочы ў яе распухлі, зрабіліся як шчылінкі. I ведаеш, бацька насьцярожыўся. Пабачыў мяне ў купальні, заўважыў плямкі на жываце.

Я прыгарнуў яе, але яна ніяк не зрэагавала, не прыціснулася да мяне, як звычайна. Я пасядзеў яшчэ трохі, тады падняўся і паехаў дахаты.

Але я не перастаў прыходзіць, а яна не перастала прайграваць. 3 тыдня ў тыдзень яна выпраўлялася ў Уоска, Фрэсна, Мадэру, Ханфард і фінішавала ўшчыльную за лідэрамі, прывозіла меншыя трафэі і мэдалі на чырвоных зь белым стужках.

Тады за два дні да гонкі ў Фрэсна зьнік Alacrän. Стаяў на сваім месцы ў гаражы Радрыгесаў і раптам прапаў. Ані

сьледу, ані знаку. Містэр Радрыгес адмовіўся выклікаць шэрыфа не хацеў ^блытваць паліцыю.

Ён паехаў у горад і купіў Калумбе ў «Роварах ад Боба» іншы. Але ў яго было мала грошай і зусім не было крэдыту, і таму давялося выбраць меншы, ярка-зялёны, на дзесяць унцыяў цяжэйшы, са звычайным стырном, тармазамі і рыштункам. На раме вылучаліся вялікія белыя літары пераздымка: GREEN MACHINE. Я сядзеў у гаражы Радрыгесаў, глядзеў, як Калумба завіхаецца ля ровара, і ня ведаў, што рабіць, што сказаць. Яна зьняла абмежавальнік і рэфлектары, падцягнула ланцуг, падагнала сядло і стырно, працуючы гайкавым ключом.

-   Бацьку празяраюць, нарэшце вымавіла яна, не падымаючы вачэй, зь нейкай новай спакойнай жорсткасьцю ў голасе. Нехта на в ас данёс.

Яна перавярвула ровар дагары коламі, крутанула іх, каб праверыць, ці няма «васьмёркі», змазала ланцуг, тады зноў узяла ключ і занялася калодкамі.

Праз хвіліну знадворку пачуліся крокі зачвякалі набраклыя вадой чаравікі. Яны сунуліся ўздоўж сьцяны гаража. За акном мільгануў нечый цень. На парозе зьявіўся Джэры. Ен падышоў і стаў каля варштата. 3-за пояса джынсаў вытыркалася рагатка, на красоўкі наліп тоўсты слой бруду.

-   Я тут палягаў у садох, сказаў ён, зьвяртаючыся да мяне. Там на пэрсіку велізарны грыф-індычка. Я падумаў, можа, ты захочаш...

У паветры, бліснуўшы на сонцы, прасьвісьцеў гайкавы ключ. Джэры пасьпеў адскочыць і затуліцца рукою, іначай удар прыйшоўся б яму акурат па галаве. Ключ з грукатам упаў на бэтонную падлогу. I раптам Калумба накінулася на Джэры.

-   iPinche cabrön!1* крычала яна і калаціла сьціснутымі кулачкамі яму ў грудзі. iEres muy cabron у desgraciado!

18 Мярзотнік дзёўбгіны! (гішп.)

iMalisimo comadreja!19 удары сыпаліся адзін за адным: у левае вока, плячук, у жывот. Ах ты, брыдкі тхор!

Яна штурхала яго назад, да дзьвярэй, біла кулакамі і нагамі, так што падалі, перакуліўшыся, скрынкі зь нітамі і шайбамі. А Джэры маўчаў, сьцяўшы вусны. Калумба крычала без упынку:

-   iComadreja! Ах ты, брыдкі тхор! iMalisimo comadreja!

Яна біла, пхала яго да дзьвярэй, пакуль Джэры ня кінуўся прэч. За акном прамільгнуў ягоны цень і ўсё. Джэры зьнік.

Калумба павярнулася і паглядзела так, нібы зараз накінецца на мяне.

-  Гэта ён! яна паказвала на расчыненыя дзьверы. Ён казаў на конкурсе талентаў! Я памятаю! Гэта ён!

Калумба дрыготкімі рукамі падняла ключ, села на цэмэнтавую падлогу побач з роварам і пачала падцягваць заднюю калодку. Было відаць, што яна вось-вось разрыдаецца.

Я падышоў да яе, паклаў руку на плячо. Але яна не падымала вачэй, не пераставала рэзкімі, адрывістымі рухамі круціць гайкавым ключом.

-   Ідзі дахаты, ціхоня, сказала яна і занялася калодкай.

Я моўчкі сышоў.

Калумбы не было ў школе ні на другі дзень, ні на трэці. Я на ровары прыехаў да ейнай хаты. Думаў, яна адчыніць дзьверы ўся заплаканая. Але замест Калумбы на парозе зьявіўся ейны бацька.

-   Lo siento20, ціха прагаварыў ён і выцер рукі аб хвартух, абшыты тасьмой. Columba esta ocupado. No mas frivolidad?\ ён грукнуў дзярыма перад самым маім носам.

У школе я даведаўся, што Калумба нават не заняла прызавога месца.

19 Ах ты, свалота, нікчэмнасьць! Брыдкі тхор! (гішп.)

20 На жаль (гішп.).

21 Калумба занятая. Ніякіх больш вольнасьцяў (гішп.).

Я паехаў да Джэры. Пастукаў у незачыненыя дзьверы, тады прайшоў праз гасьцёўню, далей па калідоры пад поглядамі са старых сякейных фатаграфіяў да пакойчыку Джэры. Ен ляжаў на ложку, падклаўшы пад нагу падушку. У паветры стаяў смурод бруднай бялізны, мачы і камфары.

-  Падняў рсвар на задняе кола і вось, калена зьдзёр, патлумачыў ён. Расьцягнуўся ў трактарнай каляіне.

Я абвёў пакой вачыма. Нажы. Самурайскі меч. Усялякі хлуд. А ў куце, прытулены да сьцяны ровар. Ровар Калумбы. Толькі яго не пазнаць. Чорна-зялёна-карычневы пад камуфляж. Балёнчык з фарбай прайшоўся па раме, абадох, колах нічога не пашкадаваў. Нічога не засталося. Замест гонкавага сядло-«банан». Доўгае, чорнае, яно ўдавала на дзюбу.

-   Ах т-т-ты, поскудзь, вырвалася ў мяне.

Джэры пазіраў, закусіўшы іубу.

-   Я патэлефанаваў у службу іміграцыі, паведаміў ён і дадаў скорагаворкай, падкрэсьлена сур’ёзна: Я быў вымушаны. Яны праіераць у яго «зялёную картку»... Калі ён тут легальна, ніякіх :іраблемаў ня будзе.

Я не адказаў.

-  Ты павязаны са мною, compadre22, прамовіў ён. Мэксыка памятаеш?

Я выйшаў на двор, сеў на свой ровар і паехаў дахаты.

Праз два тыдні Радрыгесы спакавалі сваё няхітрае майно. Я схаваўся ў вінаградніку і глядзеў, як містэр Радрыгес грузіць мэблю, як К алумба складае інструмэнт, як каціць па нахільным мастку ў кузаў старога фургончыка танны ровар. На пад’язной алеі стаяў «крузэр» шэрыфа. Ягоны намесьнік прытуліўся да капота і прысёрбваў каву. Ад кубка падымалася пара. Я прашашаў: «Калумба», так, каб яна пачула. Але яна не азірнулася, яна працягвала спакоўваць рэчы.

22 Прыяцель (гішп.).

А потым яна зьнікла. Гэтак жа раптоўна, як і зьявілася. Я прайшоўся па трэку: стартавыя сьцяжкі абвісьлі, пражэктары так і засталіся прымацаваныя да дрэваў. Я ўзіраўся ў зямлю, у тонкія зьвілістыя сьляды шынаў.

У школе Джэры не размаўляў са мною і не глядзеў у мой бок. Пасьля ўрокаў ён ня ехаў дахаты на школьным аўтобусе, а крадком прабіраўся ў сад. У пятніцу я, ушчэнт раззлаваны, ня вытрымаў і прасачыў за ім. Праз дваццаць шэрагаў пасадак ён узяў нешта з-за дрэва і стаў аддаляцца, нібыта паплыў у паветры. Пафарбаванага пад камуфляж ровара было амаль не відаць.

Напэўна, Джэры прызнаўся, што шапяляў наўмысьля, бо калі я пераступіў парог містэра Мюлерза, той адклаў часопіс і расьцягнуў у шырокай усьмешцы вусны.

-  Твой прыяцель Пірс думае, што прыкідвацца шапялявым страшэнна прыкольна. Ты, мабыць, таксама камэдыю ламаеш?

-   Н-н-не.

-   Фядай на канапу! Я ш цябе фёньня выб’ю флова «лямінарыя» ня выйдзеш, пакуль не навушыффя. Фкажы «лямінарыя»\ Фкажы!!!

Уначы я залязаў на гарышча да Корвуса і, як раней, зь ім займаўся, як мага стараньней вымаўляючы гукі. Я хацеў, каб ён сказаў: «Я кахаю цябе, Калумба». Так, яна зьехала я ведаў. Але гэта нічога не зьмяняла. Нейкі голас мне нашэптваў, што яна вернецца. I калі яна зьявіцца на парозе, мы будзем яе чакаць я і Корвус. Ён ціхенька скажа ёй: «Я кахаю цябе, Калумба». А я адкіну яе валасы і пацалую пурпуровыя каменьчыкі ў вушках, і нам ня трэба будзе словаў.

Аднойчы я сядзеў на кроквах, навучаў Корвуса, як раптам аб’явіўся Джэры. Ён узьнік у дзьвярах зьнянацку, зусім бязгучна, нібы матэрыялізаваўся з паветра. Напханыя кішэні ў яго разьдзімаліся, як шчокі ў хамяка.

Атрымаў поштай, сказаў ён, пахлопваючы сябе па кішэнях. Цэлую скрыню. Хадзем са мною.

У дынамітньгі шашак былі звышдоўгія кноты, што доўга гарэлі, а на бакох значылася: iPELIGRO! iEXPLOSIVO!23

Я рушыў зь ім да вінаграднікаў адмовіцца было вышэй за мае сілы. Пад іпэрым небам Джэры ўклаў пэтарду ў рагатку і так нацягнуў гумку, што на ёй зьявіліся маленькія шчылінкі. Я зрабіў, яі: ён загадаў: шчоўкнуў запальнічкай Zippo і падпаліў кнот. Ф’юіць і пэтарда расьсякае паветра, падае на зямлю або ў вінаірад і празь дзесяць сэкундаў ба-бах! разрываецца, па жывым разьдзіраючы лозы.

Неўзабаве мы пашыбавалі да сажалкі і аглушылі колькі штук карасёў. Пелкамі падцягнулі іх да берагу і нанізалі на лёску. Апошнія дзьве рыбіны былі зьнявечаныя, з раскрытых ратоў у іх капала сьлізь разам з крывёю. Яны, напэўна, абнюхвалі пэтарду, калі тая выбухнула. Мне зрабілася іх шкада. Дурненькія, яны яічога не падазравалі. Джэры паклаў іх сабе ў кішэнь.

Мы вярталіся дадому. Я нёс лёску з рыбай на выцягнутай руцэ, каб не запырскаць вопратку кроўю і сьлізьзю. У Джэры кішэнь набрыняла імі, але яму, здавалася, усё роўна. Дзіўная рэч: пасьля тыдвяў маўчаньня, калі мы не перакінуліся ні словам, цяпер вось ідзём поруч, нясём рыбу, якую разам забілі, нібы нічога ня здарылася, нібы Калумбы ніколі не было, а я ніколі не кахаў.

Я адчыніў дзі.веры павеці, каркнуў, і Корвус вылецеў на волю, скіраваўся дадому, ведаючы, што зараз яго пакормяць.

Мы пайшлі за ім, селі на ганак з чорнага ўваходу, зьнялі зь лёскі і нарэзалі рыбу, каб ёю можна было стрэліць з рагаткі.

Джэры запусьціў два кавалкі як мага далей. Яны прасьвісьцелі ў паветры і ўпалі на пад’язную алею непадалёк ад вінаградніку. Корвус падхапіў іх у дзюбу і заглынуў, тады зноў узьняўся ў паветра, чакаючы наступнага стрэлу.

23 Выбухованебясыіечна! (гііпп.)

Я зайшоў у дом па кока-колу. Мяне не было ўсяго некалькі сэкундаў. Максымум хвіліну. Я адчыніў лядоўню, выцягнуў з-за пакета малака дзьве бляшанкі, схапіў з буфэта пачак печыва. Мы зноў сябры, мы зноў разам, як раней. I чамусьці ў той момант я пачуваўся так, нібы мне нічога больш ня трэба, нібы нічога лепшага ў жыцьці і жадаць немагчьша, нібы Мэксыка, Гўаямас і мора Картэса усё спраўдзіцца, і нам хопіць адвагі скочыць у бездань невядомага.

Я вярнуўся з кухні да дзьвярэй і зірнуў у дзьвярное акенца. Здавалася, усё добра: Корвус лунае ў паветры, з поўдня над ім праплываюць кашлатыя хмары на ўсход, да пакрытых сьнегавымі шапкамі Сьераў, зямля ў вінаградніках цёмна-карьгчневая пасьля дажджу.

I тут я ўбачыў Джэры. Ён застыў з нацягнутай рагаткай у руках: з падпаленай пэтарды капалі кроў і сьлізь.

-   He! закрычаў я і выраніў колу.

Бзынькнула гумка. Дынамітная пэтарда з шумам узьляцела ў паветра.

Корвус кінуўся на яе. Ён злавіў яе дзюбай, моцна замахаў крыламі і ўзьняўся яшчэ вышэй у неба. Я нічога ня мог зрабіць адно глядзеў.

Пэтарда выбухнула. Цела Корвуса перакруцілася ў паветры і, распасьцёрпіы крыло, шрубам паляцела долу, як сухі гарохавы струк. Ён упаў у вінаграднік.

Я пабег да яго спадзяваўся, ён яшчэ жывы. Але, схіліўшыся, убачыў, што Корвусу адарвала галаву. У паветры кружлялі чорныя, бліскучыя пёркі.

Я падабраў зь зямлі і трымаў перад сабою абедзьвюма рукамі ягонае цела. 3 шыі па рукаве цякла кроў.

Я вярнуўся да ганку і падышоў да Джэры. Ён прыадкрыў рот, быццам зьбіраўся нешта сказаць. Але змоўчаў.

-  Мой птах, не заікаючыся, з надрывам вымавіў я. Джэры нязгодна павёў галавою:

-   Наш.

Ён падняўся, пасунуўся прэч і зьнік за паваротам.

Каля маіх ног ляжалі рыбіныя вантробы.

Тады я яшчэ ня ведаў, што сьпёка ў тое лета паб’е ўсе рэкорды. I будзе сто сямнаодаць градусаў Фарэнгайта24 у аўтамагнітолах парасплавяцца касэты. I будуць не пасьпяваць зьбіраць плады яны павысыхаюць на дрэвах. I будзе першая сапраўдная праца ў маім жыцьці фасаваць садавіну. I я буду, як прыйдзе на яе пара, штораніцы езьдзіць на ровары да вялікіх паўкр^глых крытых бляхаю паветак і там, перабягаючы пад распаленым бляшаным дахам, з пнэўмапісталета набіваць планкі ка поўныя скрыні ды гарлаць: «Гатова!» I будзе так, што пад ханец навучальнага году містэр Мюлерз скажа мне, ты, маўляў, пазбавіўся ад заіканьня, і няма чаго болып да мяне хадзіць. I мы будзем, сьвяткуючы, гуляць у фрысьбі на футбольным полі вечкам ад бляшанкі з-пад арахісу і шпурляць адно ў аднаго цяжкімі словамі: «ксыляграфія!», «сарсуэля!». I міггэр Мюлерз будзе крычаць, кідаючыся за вечкам: «Bitte! Dc.nke!», бо на той час ён захопіцца нямецкай.

Аднак у тую ноч, калі загінуў Корвус, я нічога ня ведаў пра будучыню. Насамоце ў цемры я плакаў. Мне ўвесь час чулася, што ў падсгрэшшы нехта шкрабецца, шукае ў шчылінах схаваныя кавалачкі мяса. Я расчыняў акно і шалтаў: «Корвус!» Але я разумеў: гэта проста пацук шукае сабе лёгкай спажывы. Я зачыняў акно і зноў сьлізгаў у ложак.

24 + 47° С. -Заўв. перакл.

P.S. Тэатар абсурду

ГЭРАЛД ПІНТЭР

КАХАНАК

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ

Р ы ч а р д.

С а р а.

Д ж о н.

Лета. Дом непадалёк ад Віндзору.

Сцэна падзеленая на дзьве часткі. Справа гасьцёўня з маленькім холам, у цэнтры уваходныя дзьверы. Зьлева спачывальня з бальконам. Да дзьвярэй у спачывальню вядзе невысокая лесьвіца ў адзін пралёт.

У глыбіні сцэны справа ад гасьцёўні кухня. Каля левай сьцяны, па цэнтры сцэны стол з аксамітным абрусам, які краямі дастае да падлогі.

У холе убудаваная шафа. Мэбля ўтульная і зручная, падабраная з густам.

Раніца. У гасьцёўні С a р а выкідае попел з попельнічак, сьцірае зь іх пыл. На ёй сьвежая сьціплая сукенка.

Зьлева, з купальні, у спачывальні зьяўляецца

Р ы ч а р д, ідзе ў хол, бярэ з шафы кейс, падыходзіць да С а р ы, цалуе яе ў шчаку. Нейкае імгненьне з усьмешкай глядзіць на жонку. Яна ўсьміхаецца ў адказ.

Р ы ч а р д (добразычліва, па-сяброўску). А твой каханак сёньня прыйдзе?

С а р а. Э-э-м-м.

Р ы ч а р д. А гкой гадзіне?

С а р a. А трэця ä.

Р ы ч а р д. Bbt пойдзеце куды-небудзь... ці... застаняцеся тут?

С а р а. Мабыць, пабудзем тут.

Р ы ч а р д. A j: думаў, ты хацела схадзіць на выставу...

С а р а. Так... але сёньня мы зь ім лепей пасядзім дома.

Р ы ч а р д. Э-а-м-м. Ну, я пайшоў.

Ідзе ў хол, насоўвае капялюш.

Р ы ч а р д. Як ты думаеш, ён сёньня надоўга?

С а р а. Э-э-м-м...

Р ы ч а р д. Значыць, недзе да... шостай?

С а р а. Так.

Р ы ч а р д. Ну, жадаю прыемна пабавіць час.

С а р а. Э-э-м-м.

Р ы ч а р д. Пакуль.

С а р а. Пакуль.

Ён адчыняе дзьверы і выходзіць. Яна працягвае сьціраць пыл. Згасае сьвятло.

Надвячорак. С a р а з кухні зьяўляецца ў гасьцёўні. На ёй тая ж самая сукенка, але гэтым разам яна ў туфлях на шпільцы. Налівае сабе келіх, сядае ў шэзьлёнг, гартае часопіс. Гедзіньнік б’е шостую. У дзьверы заходзіць

Р ы ч а р д Ен апрануты ў той жа строгі гарнітур, што і нараніцы. Ставіць у холе кейс, ідзе ў гасьцёўню.

С а р а ўсьміхаецца яму і налівае віскі.

С а р а. Прывітаньне.

Р ы ч а р д. Прывітаньне.

Ен цалуе яе ў шчаку, бярэ келіх, падае ёй газэту і сядае зьлева ад яе Яна сядзіць у шэзьлёнгу з газэтай у руках.

Р ы ч а р д. Дзякуй.

Вьшівае віскі, адкідваецца на сьпінку і задаволена ўздыхае.

Р ы ч а р д. А-а-а-х.

С а р а. Стаміўся?

Р ы ч а р д. Крыху.

С а р а. Складана было ехаць?

Р ы ч а р д. He, у прынцыпе, даехаў нармальна. Нават добра.

С а р а. Файна.

Р ы ч а р д. Дарога вельмі добрая.

Паўза.

С а р а. Мне падалося, ты трошачкі прыпазьніўся.

Р ы ч а р д. Праўда?

С а р а. Зусім трошачкі.

Р ы ч а р д. На мосьце трапіў у невялічкі затор.

С а р а падымаецца, ідзе да століка з напоямі, бярэ свой келіх і зноў уладкоўваецца ў шэзьлёнгу.

Р ы ч а р д. Ну, а ты як правяла дзень? Прыемна?

С а р а. Э-э-м-м. Зранку зьезьдзіла за горад.

Р ы ч а р д. Вось як? Сустрэла каго-небудзь?

С а р а. Ды не. Проста паабедала.

Р ы ч а р д. За горадам?

С а р а. Так.

Р ы ч а р д. I як там кормяць?

С а р а. Даволі прыстойна.

Р ы ч а р д. Ну, а пасьля абеду? Добра бавіла час?

С а р а. О-о-о, проста цудоўна.

Р ы ч а р д. Прыходзіў твой каханак, так?

С а р а. Э-э-м-м. Так.

Р ы ч а р д. Ты паказвала яму новыя ружы?

Лёгкая паўза.

С а р а. Ружы?

Р ы ч а р д. Так.

С а р a. He, не паказвала.

Р ы ч а р д. А-а-а...

С а р a. А што, трэба было?

Р ы ч а р д. Ды не, проста, па-мойму, ты неяк казала, ён цікавіцца садоўніцтвам.

Cap а. Э-э-м-м... Так.

Паўза.

Cap а. Ну, ня юе каб надта...

Р ы ч а р д. А-а-а...

Паўза.

Р ы ч а р д. I вы ўвесь час былі дома ці куды-небудзь хадзілі?

С а р a. He, толькі дома.

Р ы ч а р д. Вось як. (Глядзіць на жалюзі.) Жалюзі неяк ня так навешаныя,

С а р а. Але, трохі крывавата.

Паўза.

Р ы ч а р д. Сонца на дарозе біла ў вочы. He, калі я выехаў, яно ўжо, вядсма, пачало хавацца. Але, мабыць, удзень тут было вельмі цёпла. У Сіці стаяла сьпёка.

С а р а. Праўда?

Р ы ч а р д. Дііхаць немагчыма. Трэба думаць, усюды прыпякала.

С а р а. Так, па мойму, тэмпэратура даволі высокая.

Р ы ч а р д. Гэга па радыё перадавалі?

С а р а. Здаецца, так.

Лёгкая паўза.

Р ы ч а р д. Яіічэ па адным перад вячэрай?

С а р а. М-м-м...

Р ы ч а р д налівае па кілішку сабе і С а р ы.

Р ы ч а р д. Вы, бачу, апусьцілі жалюзі?

С а р а. Так.

Р ы ч а р д. Сонца паліла неймаверна.

С а р а. Проста жудасьць.

Р ы ч а р д. Так, адно ў гэтым пакоі кепска: у сонечны дзень зашмат сьвятла. Вы не перайшлі ў іншы пакой?

С а р a. He, мы былі тут.

Р ы ч а р д. Мусіць, пякло, як у пекле.

С а р а. Так, таму мы і апусьцілі жалюзі.

Паўза.

Р ы ч а р д. А як апусьціш жалюзі адразу так горача.

С а р а. Табе так здаецца?

Р ы ч а р д. А можа, і не. Можа, проста кроў кіпіць.

С а р а. Так, хутчэй за ўсё.

Паўза.

С а р a. А ты чым сёньня займаўся?

Р ы ч а р д. Ды так, нарада... Размаўлялі доўга, але нічога канкрэтнага ня вырашылі.

С а р а. Сёньня будзе халодная вячэра. Ты ня супраць?

Р ы ч а р д. He, ніколечкі.

С а р а. Зусім ня мела часу гатаваць.

Ідзе на кухню.

Р ы ч а р д. Дарэчы... Хацеўу цябе спытацца...

С а р а. Я слухаю.

Р ы ч а р д. Ты калі-небудзь задумляесься, што покуль ты мне здраджваеш, я сяджу за працоўным сталом, зьвяраю балянс, карпею над графікамі?

С а р а. Забаўнае пытаньне.

Р ы ч а р д. He, мне проста цікава.

С а р а. Ты ніколі раней не пытаўся.

Р ы ч а р д. Мне заўсёды хацелася ведаць.

Лёгкая паўза.

С а р а. Ну, зразумела, мне зьяўляюцца такія думкі.

Р ы ч а р д. Праўда?

Cap а. Э-э-м-м...

Лёгкая паўза.

Р ы ч а р д. I як табе гэта?

С а р а. Яшчэ болып пікантнасьці.

Р ы ч а р д. Санраўды?

С а р а. Вядома.

Р ы ч а р д. To бок ты хочаш сказаць, што калі ты зь ім... ты ўяўляеш мяне, як я сяджу за сталом, карпею над балянсам?

Cap а. Толькіў... пэўныя моманты.

Р ы ч а р д. Зразумела.

С а р а. Ня ўвесь час.

Р ы ч а р д. Наіуральна.

С а р а. У асобныя хвіліны.

Р ы ч а р д. Э-л-м-м... Але, прынамсі, ты не зусім мяне выкідаеш з памяці?

С а р а. Ды што ты?!

Р ы ч а р д. Дзікуй табе вялікі.

Паўза.

С а р а. Як жа я магу на цябе забыцца?

Р ы ч а р д. Па-мойму, даволі лёгка.

С а р а. Але ж я ў тваім доме.

Р ы ч а р д. Зь іншым.

Cap а. Але кахаю я цябе.

Р ы ч а р д. Прабач, што ты сказала?

С а р а. Але ўсё ж кахаю я цябе.

Паўза. Ен глядзіць на жонку, працягвае ёй келіх.

Р ы ч а р д. Давай яшчэ па кропельцы вып’ем.

Яна ідзе да століка. Ён адымае келіх, глядзіць на ейныя туфлі.

Р ы ч а р д. Ш го гэта за туфлі?

С а р а. Э-э-м-м'’

Р ы ч а р д. Туфлі. Я ніколі раней іх ня бачыў. Вельмі высокі абцас, праўда?

С а р а (ледзь нл шэптам). Я памылілася. Даруй.

Р ы ч а р д (не пачуўшы). Што-што? Прабач, што ты сказала?

Cap а. Я... іх здыму.

Р ы ч а р д. Па-мойму, ня самы зручны абутак, каб сядзець у ім увечары дома.

С a р а ідзе ў хол, адчыняе шафу, ставіць туды туфлі на шпільцы, абувае туфлікі зь нізкім абцасам. Р ы ч а р д падыходзіць да століка з напоямі, налівае сабе віскі.

С а р а падыходзіць да стала, запальвае цыгарэту.

Р ы ч а р д. Значыць, сёньня ўдзень у цябе перад вачыма стаяў я? У офісе, за працоўным сталом?

С а р а. Так, але вобраз быў нейкі расплывісты, ня надта пераканаўчы.

Р ы ч а р д. А чаму?

С а р а. Бо я ведала, што ты ня ў офісе, а са сваёй каханкай.

Паўза.

Р ы ч а р д. Праўда?

Кароткая паўза.

С а р а. Ты не згаладаўся?

Р ы ч а р д. Я добра паабедаў.

С а р а. Як добра?

Р ы ч а р д падыходзіць да акна, спыняецца.

Р ы ч а р д. Які прыхожы заход.

С а р а. Хіба ты быў не ў яе?

Р ы ч а р д (паварочваецца і сьмяецца). Якая яшчэ каханка?

Cap a. Ах, Рычард...

Р ы ч а р д. Не-не, ігроста слова такое... састарэлае.

С а р а. Няўжо?

Лёгкая паўза.

С а р а. Я кажу табе ўсю праўду. Чаму ты ня хочаш быць са мной шчырым?

Р ы ч а р д. У мяне няма каханкі. Я вельмі добра ведаю адную шлюху, ате яна мне зусім не каханка. Гэта абсалютна розныя рэчы.

С а р а. Шлюху?

Р ы ч а р д (бярэ аліўку). Але. Звьгчайная сучка, такіх хоць гаць гаці. Няма чаго пра яе і згадваць. Пакуль чакаеш электрычкі, і гэтая сыдзе.

С а р а. Ты езьдзіш не на электрычцы, а на машыне.

Р ы ч а р д. Так, праўда. Ну, замест какавы ў кавярні на запраўцы, паі.уль мэханік праверыць аліву і тасол.

Паўза.

С а р а. Паслухаць цябе, дык гэта страшэннае нудоцьце.

Р ы ч а р д. He чамуж...

Паўза.

С а р а. Па праўдзе, я ніколі ня думала, што ты так лёгка прызнаесься.

Р ы ч а р д. А што такога? Проста ты ніколі раней не казала пра гэта адкрытым тэкстам. Шчырасьць любой цаной. Аснова здаровай сям’і, праўда?

С а р а. Вядома.

Р ы ч а р д. Тьі згодная?

С а р а. Абсалютна.

Р ы ч а р д. To бок ты са мною цалкам шчырая, так?

С а р а. Дарэшты.

Р ы ч а р д. Наконт свайго каханка. I я мушу адказваць табе тым жа.

С а р а. Дзякуй.

Паўза.

Cap а. Я штосьці такое падазравала.

Р ы ч а р д. Праўда?

С а р а. Э-э-м-м...

Р ы ч а р д. Якая чуйнасьць.

Capa. Але, па шчырасьці, нешта мне ня верыцца, быццам яна такая... як ты сказаў.

Р ы ч а р д. Чаму?

С а р а. Ну, гэта проста немагчыма. У цябе вельмі добры густ. Ты цэніш у жанчыне шляхетнасьць, вытанчанасьць...

Р ы ч а р д. I досьціп.

С а р а. Так, і досьціп.

Р ы ч а р д. Досьціп, з гледзішча мужчыны, рэч надзвычай важная.

С а р а. Яна дасьціпная?

Р ы ч а р д (сьмяецца). Ну як можна падыходзіць да яе з такой меркай? Разваж сама: нельга ўсур’ёз пытацца пра шлюху, ці яна дасьціпная. Якая розьніца? Гэта проста шлюха, абслуга, якая або прыносіць табе прыемнасьць, або не.

С а р a. I табе зь ёю... прыемна?

Р ы ч а р д. Сёньня прыемна, а заўтра... Хто ведае?

Ён ідзе да дзьвярэй у спачывальню і здымае пінжак.

С а р а. Трэба сказаць, мяне пачынае трывожыць, як ты ставісься да жанчын.

Р ы ч а р д. Чаму? Я не шукаў другой такой, як ты. Я не шукаў жанчыны, якую мог бы паважаць, як цябе, пялегаваць і кахаць, як цябе. Я ўсяго толькі шукаў... як бы гэта сказаць?.. нейкую істоту увасабленьне жаданьня і спатолю жаданьня. I толькі.

Ён ідзе ў спачывальню, вешае ў шафу пінжак і абувае тапці.

С а р а ў гасьцёўні ставіць на столік келіх і, крыху павагаўшыся, ідзе за мужам.

С а р а. Мне цябе шкада такі зусім не шляхетны раман...

Р ы ч а р д. Для шляхетнасьці ў мяне ёсьць сям’я.

С а р a. I без высокіх пачуцьцяў.

Р ы ч а р д. I для высокіх пачуцьцяў таксама. Я ня гэтага шукаў. Дзеля гэтага ў мяне ёсьць ты.

Capa. Тады навошта ты ўвогуле кагосьці шукаў?

Лёгкая паўза.

Р ы ч а р д. Што ты сказала?

С а р а. Навоштаўвогуле... шукаць... на старане?

Р ы ч а р д. Ну, дарагая мая... Ты ж шукала. Чаму мне нельга?

Паўза.

С а р a. А хто першы пачаў?

Р ы ч а р д. Ты.

С а р а. Па-мойму, не.

Р ы ч а р д. Тады хто?

Яна глядзіць на яго зь лёгкай усьмешкай.

Ноч. Еалькон заліты месяцовым сьвятлом.

Р ы ч а р д у піжаме заходзіць у спачывальню. Бярэ кнігу, праглядае. 3 купальні ў начной сарочцы зьяўляецца С а р а. Пасярод спачывальні ложак на дваіх.

С а р а сядае за туалетны столік, расчэсвае валасы.

С а р а. Рычард

Р ы ч а р д. Э-е-м-м...

С а р a. А ты ніі:олі ня думаеш пра мяне... калі ты зь ёю?

Р ы ч а р д. Здараецца. Зрэдчас.

Паўза.

Р ы ч а р д. Мы размаўляем пра цябе.

С а р а. Ты размаўляеш пра мяне зь ёю?

Р ы ч а р д. Калі-нікалі. Гэта яе забаўляе.

С а р а. Забаўляе?

Р ы ч а р д (выбірае кнігу). Э-э-м-м...

С а р a. I як жа вы... пра мяне размаўляеце?

Р ы ч а р д. Далікатна. Як заводзяць старую музычную скарбонку. Захацеў паставіў. Так, ведаеш, прыемна ўзбуджае.

Паўза.

Capa. Ня буду прыкідвацца, што гэтая карціна прыносіць мне вялікую асалоду.

Р ы ч а р д. А яна не на гэта разьлічаная. Асалоду атрымліваю я.

С а р а. Так, вядома. Зразумела.

Р ы ч а р д (сядаючы на ложак). Пэўна, табе хапае ўласных паабедзенных радасьцяў. Няўжо табе трэба яшчэ і маіх?

С а р а. Не-не, што ты!

Р ы ч а р д. Тады навошта ўсе гэтыя пытаньні?

С а р а. Ты сам пачаў... Так падрабязна распытваць пра... мяне зь ім. Я ад цябе зусім не чакала.

Р ы ч а р д. Я так, з чыстай цікаўнасьці. (Дакранаецца да яе пляча.} Ты ж ня хочаш сказаць, што я раўную?

С а р а ўсьміхаецца, гладзіць яго па руцэ.

С а р а. Мілы, я ведаю, што ты ніколі гэтак нізка ня ўпадзеш.

Р ы ч а р д. О Божа, зразумела, не. (Сьціскае яе плячо.) А ты? Ты не раўнуеш?

С а р a. He. Калі паслухаць, як ты пра яе кажаш, здаецца, мне нашмат лепш, чым табе.

Р ы ч а р д. Магчыма.

Р ы ч а р д шырока расчыняе вокны і стаіць, глядзіць на сад.

Р ы ч а р д. Якая ціша. Хадзі сюды, паглядзі.

С а р а падыходзіць да мужа. Яны моўчкі стаяць ля вакна.

Р ы ч а р д. Цікава, а што было б, калі б я аднойчы рана вярнуўся дадому?

Паўза.

С а р а. Цікава, а што было б, калі б я аднойчы прасачыла за табою?

Паўза.

Р ы ч а р д. Мсжа, як-небудзь пасядзім усе разам за горадам, гарбаты пап’ём?

С а р а. Чаму за горадам? Чаму ня тут?

Р ы ч а р д. Тут? Дзіўная прапанова.

Паўза.

Р ы ч а р д. Твой каханак, нябога, ніколі не глядзеў з гэтага вакна ўначы?

С а р a. He, на »:аль, ён мусіць сыходзіць да заходу сонца.

Р ы ч а р д. А іму не надакучваюць гэтыя вечныя полудні?

Я б звар’яцеў. Імбрык і малочнік як нязьменны вобраз жарсьці. Нап:ўна, забівае ўсялякае жаданьне.

С а р а. Ён вельмі лёгка да ўсяго прыстасоўваецца. А калі апусьціць жалюзі, здаецца, што ўжо вечар.

Р ы ч а р д. Так, праўда.

Паўза.

Р ы ч а р д. А што ён думае пра твайго мужа?

Лёгкая паўза.

С а р а. Ён цябе паважае.

Паўза.

Р ы ч а р д. Дзіўна: я неяк прыемна ўражаны. Здаецца, разумею, чым ён так табе падабаецца.

С а р а. Ён вельмі-вельмі мілы.

Р ы ч а р д. Э-э-м-м...

С a р a. He, вядома, і ён часам бывае не ў гуморы.

Р ы ч а р д. 3 кім не здараецца?

С а р а. Але, ведаеш, ён вельмі мяне кахае. Усё цела так і праменіць каканьнем.

Р ы ч а р д. Аж млосна.

С а р а. Ніколечкі.

Р ы ч а р д. Ar e ён хоць, спадзяюся, сапраўдны мужчына?

С а р а. На ўсе сто.

Р ы ч а р д. Ну і нудоцьце.

Capa. Няпраўда.

Паўза.

С а р а. У яго выдатнае пачуцьцё гумару.

Р ы ч а р д. Што ж, я рады. Значыць, вы часта сьмеяцеся? Толькі глядзіце, каб суседзі не пачулі. Плёткі нам зусім без патрэбы.

Паўза.

С а р а. Як добра, што мы жывём адны, далёка ад дарогі, лічы, як самотнікі.

Р ы ч а р д. Так, чыстая праўда.

Яны вяртаюцца ў спачывальню. Кладуцца ў ложак.

Р ьі ч а р д бярэ кнігу, спрабуе чытаць, закрывае і адкладае.

Р ы ч а р д. Абы-што нейкае.

Р ы ч а р д выключае лямпу са свайго боку ложка, С а р a са свайго. Сьвеціць месяц.

Р ы ч а р д. А ён жанаты?

Cap а. Э-э-м-м...

Р ы ч а р д. I шлюб шчасьлівы?

Cap а. Э-э-м-м...

Паўза.

С а р a. А ты шчасьлівы? Ты ж не раўнуеш мяне, праўда?

Р ы ч а р д. He, не раўную.

С а р а. Выдатна. Па-мойму, Рычард, усё цудоўна складваецца.

Згасае сьвятло.

Раніца. С а р а ў спачывальні надзявае пэньюар, бярэцца засьцілаць ложак.

С а р а. Мілы!

Паўза.

С а р a. А садовыя нажніцы будуць сёньня гатовыя?

Р ы ч а р д (з купальні). Што?

С а р а. Нажніцы.

Р ы ч а р д. He, ня сёньня.

Апранут:м ў гарнітур, Р ы ч а р д заходзіць у спачывальню. Цалуе С а р у ў шчаку.

Р ы ч а р д. Пачакай да пятніцы.

Ен выходзіць у хол, бярэ капялюш і кейс.

С а р а. Рычард.

Ен паварочваецца.

С а р а. Ты ня надта рана сёньня вернесься, праўда?

Р ы ч а р д. Што, ён і сёньня прыйдзе? О Божа! Ен жа быў учора. Сёньня зноў?

С а р а. Так.

Р ы ч а р д. А, :ау тады я ня буду сьпяшацца дамоў. Зайду ў Нацыянальную галерэю.

С а р а. Выдатна.

Р ы ч а р д. Пакуль.

С а р а. Пакуль.

Згасае сьвятло.

Дзень. У гасьцёўні зьяўляецца С а р а. На ёй вузкая чорная сукенка з глыбокім выразам. Яна пасьпешліва аглядае сябе ў люстэрку. Раптам заўважае, што ў яе на нагах туф; і на нізкім абцасе. Хуценька ідзе да шафы, пераабуваецца ў туфлі на шпільцы. Зноў глядзіць у люстэрка, разгладжвае на клубох сукенку. Ідзе да вакна, апускае жалюзі, закрывае іх так, што ў пакой трапляе толькі вузенькая палоска сьвятла. Гадзіньнік б’е трэцюю. Яна глядзіць на гадзіньнік на руцэ, падыходзіць да стала на ім стаяць кветкі. Званок у дзьверы. Яна адчыняе. Гэта

Д ж о н, малочнік.

Д ж о н. Вяршкоў не жадаеце?

Capa. Вы вельмі позна.

Д ж о н. Вяршкоў не жадаеце?

С а р a. He, дзякуй.

Д ж о н. Чаму?

С а р а. У нас яшчэ ёсьць. Колькі зь мяне?

Д ж о н. Місіс Оўэн узяла тры збаночкі. Згушчаных.

С а р а. Колькі зь мяне?

Д ж о н. Яшчэ не субота.

С а р а (бярэ малако). Дзякуй.

Д ж о н. Можа, возьмеце вяршкоў? Місіс Оўэн узяла тры збаночкі.

С а р a. He, дзякуй.

Яна зачыняе дзьверы. Адносіць у кухню малако. Вяртаецца са сподам, на якім стаяць імбрык і кубачкі. Хуценька папраўляе кветкі на стале, сядае ў шэзьлёнг, закідае адну нагу на другую, здымае яе, кладзе ногі на шэзьлёнг, разгладжвае пад сукенкай панчохі. Званок у дзьверы. Папраўляючы падол сукенкі, С a р а ідзе адчыняць.

С а р а. Прывітаньне, Макс!

Заходзіць Р ы ч а р д. Ен у замшавым пінжаку і бяз галынтука.

Ідзе ў гасьцёўню, спыняецца. Яна зачыняе за ім дзьверы. Павольна праходзіць паўзь яго, сядае ў шэзьлёнг, закідвае нагу на нагу.

Паўза.

Ён павольна падыходзіць ззаду, да сьпінкі шэзьлёнга, спыняецца блізка-блізка ад С а р ы. Яна выгінае сьпіну, здымае нагу і пасоўваецца на нізкі зэдлік зьлева ад шэзьлёнга.

Паўза.

Ён глядзіць на яе, ідзе да шафы ў холе, вымае барабан бонга, нясе яго ў гасьцёўню, ставіць на шэзьлёнг. Падымаецца.

Паўза.

Яна ўстае, ідзе паўзь яго ў бок холу, паварочваецца, глядзіць на яго. Яны сядаюць паабапал шэзьлёнга. Ён

пачынае лёгенька стукаць пальцамі па барабане, яе паказальны палец паўзе па барабане да ягонай далоні.

Востры пазногаць драпае тыльны бок ягонай далоні. Яна імкліва адымае руку. Пачынае перабіраць пальцамі па барабане, паціхеньку пасоўваючыся да ягонай рукі, і спыняецца. Спачатку паказальным, потым усімі пальцамі драпае яму костачкі на руцэ. У яго напружваюцца ногі. Ён хапае ейную руку ў сваю. Пераплеценыя пальцы апантана б’юць па барабане.

Усё замірае.

Яна падымаецца і ідзе да століка з напоямі. Запальвае цыгарэту, гадыходзіць да вакна. Ён ставіць барабан на зэдлік снрава, бярэ цыгарэту, набліжаецца да яе.

М а к с. Выбачдйце.

Яна пдае на яго вокам і адводзіць погляд.

М а к с. Выбачайце, агеньчыку ня знойдзецца?

Яна не адказвае.

М а к с. Я каж}, агеньчыку ня знойдзецца? С а р а. Калі лЕ.ска, пакіньце мяне ў спакоі! М а к с. Чаму?

Паўза.

М а к с. Я просга спытаўся, ці не дасьцё вы мне запаліць. Яна адыходзіць ад яго падалей і азірае пакой. Ён ідзе за ёю, спыняепца ў яе за плячыма. Яна паварочваецца.

С а р а. Выбачгйце.

Ідзе паўзь яго. Ён за ёю, не адстае ні на крок. Яна спыняецца.

С а р а. Мне не падабаецца, калі за мною нехта ідзе.

М а к с. Дайце мне запаліць і я пакіну вас у спакоі. Агеньчыку і ўсё.

С а р а (скрозь зубы). Калі ласка, сыдзіце. Зараз прыйдзе мой муж.

М а к с. Хто?

Capa. Мой муж.

М а к с. Ты чаго саромеесься? Га? Дзе запальнічка?

Ён мацае яе. У С а р ы займае дыханьне.

М а к с. Тут?

Паўза.

М а к с. Дзе запальнічка?

Ён мацае яе. Яна ўскрыквае.

М а к с. Тут?

Яна вырываецца. Ен заганяе яе ў кут.

С а р а {сыкае}. Ды што вы робіце?

М а к с. Паліць жудасьць як хочацца!

С а р а. Зараз прыйдзе мой муж!

М а к с. Дай жа мне запаліць!

Яны моўчкі змагаюцца.

Яна адскоквае да сьцяны.

Ціша.

Ён падыходзіць да яе.

М а к с. Міс, з вамі ўсё добра? Я прагнаў гэтага... джэнтльмэна. Ён вас не пакрыўдзіў?

С а р а. Ах, як міла з вашага боку. Не-не, я ў парадку. Дзякуй вам.

М а к с. Вам пашанцавала, што я праходзіў побач. Паверыць немагчыма, што ў гэткім прыгожым парку...

С а р а. Сапраўды, немагчыма паверыць.

М а к с. Але добра, што ўсё абышлося.

С а р а. Ах, як я вам удзячная няма словаў. Дзякуй вялікі.

М а к с. Можа, вы б прыселі на хвілінку, супакоіліся?

С а р а. Я спакойная, але... дзякуй. Вы такі добры. Дзе нам прысесьці?

М а к с. Тут няварта: ідзе дождж. Можа, у хатцы садоўніка?

С а р а. Вы так думаеце? А садоўнік?

М а к с. Садоўнік гэта я.

Яны сядаюць у шэзьлёнг.

С а р а. Я і не ўяўляла, што сустрэну гэткага добрага чалавека.

М а к с. Так певодзіцца з прыгожай маладой жанчынай проста злачынства.

С а р а (увамсліва глядзіць наяго). Вы такі ўважлівы, такі... чулы.

М а к с. Як жа іначай?

С а р а. Такі ласкавы. Так што... мабыць, усё да лепшага.

М а к с. Што вьі хочаце сказаць?

С а р а. Што мы сустрэліся. Спаткаліся. Вы і я.

Яна праводзіг.ь пальцам па ягонай назе. Ен глядзіць на яе руку, затым здымае яе.

М а к с. Я вас не зусім разумею.

С а р а. Няўжо?

Яна праводзіць пальцамі па ягонай назе. Ён глядзіць на яе руку, затым здымае яе.

М а к с. Выбачайце, калі ласка. У мяне ёсьць жонка.

Яна бярэ ягоную руку, кладзе сабе на калена.

С а р а. Ты такі мілы. He хвалюйся.

М а к с (вырывае руку). He, праўда. Мяне чакае жонка.

С а р a. I вы нават пагутарыць зь незнаёмымі дзяўчатамі ня можаце?

М а к с. Так.

С а р а. Ах, як в ы мне надакучылі! Халодны, як рыба!

М а к с. Даруйцэ.

С а р а. Усе мужчыны аднолькавыя. Дайце мне цыгарзту.

М а к с. Хвігу табе, а не цыгарэту.

С а р а. Што-што вы сказалі?

М а к с. Хадзі да мяне, Далорэс!

С а р а. Э, не, дзякуй. Толькі ня я. Апёкшыся на малацэ, на ваду будзеш дзьмуць. {Падымаецца.} Бывайце.

М а к с. Мілачка, табе адсюль ня выйсьці. Хатка зачыненая. Мы адны. Ты ў пастцы.

С a р а. У пастцы! Як вы можаце! Я замужняя жанчына.

М а к с (падыходзіць да яе). Час палуднаваць. Мэры, пастаў, калі ласка, гарбату.

Яна лёгкімі крокамі ідзе да стала. Стаіць каля яго сьпінай да сьцяны. Ён падыходзіць да другога краю стала, падцягвае штаны, згінаецца і паўзе пад стол, да яе.

Ён зьнікае пад аксамітным абрусам. Моўча. Яна глядзіць пад стол. Ейных ног не відаць. Яго рука на ейнай назе.

Яна азіраецца, твар скажае грымаса, яна скрыгоча зубамі, ловіць ротам паветра, павольна апускаецца і зьнікае

пад сталом.

Доўгая ціша.

Голас Сары: Макс!

Згасае сьвятло.

М а к с сядзіць на зэдліку зьлева.

С а р а налівае гарбату.

С а р а. Макс.

М а к с. Што?

С а р а (пяшчотна'). Любы мой.

Лёгкая паўза.

С а р а. Што здарылася? Чаго ты такі задуменны?

М а к с. Ды не, табе падалося.

С а р а. Я ж бачу.

Паўза.

М а к с. А дзе твой муж?

Паўза.

С а р а. Муж? Ты выдатна ведаеш.

М а к с. I дзе ж ён?

С а р а. На працы.

М а к с. Вось небарака! Працуе з ранку да вечара.

Паўза.

М а к с. Цікава, які ён.

Capa (са сьмяшынкай). Ма-а-акс!

М а к с. Цікава, ці мы б зь ім паразумеліся... Ці адчулі б... як гэта сказаць?.. родную душу?

С а р а. Наўрад ці.

М а к с. Чаму?

С а р а. У вас вельмі мала агульнага.

М а к с. Няўжо? Ён, пэўна, вельмі добра да ўсяго прыстасоўваецца. To бок, ён выдатна ведае, чым мы з табою займаемся,так?

С а р a. А як жа!

М а к с. Шмат гадоў ведае.

Лёгкая паўза.

М а к с. Чаму ёв гэта трывае?

С а р а. Што ты раптам загаварыў пра яго? Дзеля чаго? Я ад цябе не чакала...

М а к с. Чаму ёв гэта трывае?

С а р а. Перастань!

М а к с. Я задаў пытаньне.

Паўза.

С а р а. Ен не пярэчыць.

М а к с. Праўда?

Лёгкая паўза.

М а к с. Я неўзабаве пачну пярэчыць.

Паўза.

С а р а. Што ты сказаў?

М а к с. Я неўзабаве пачну пярэчыць.

Лёгкая паўза.

М а к с. Трэба спыняцца. Так больш працягвацца ня можа. Cap а. Ты сур’эзна?

Маўчаньне.

М а к с. Так далей нельга.

Capa. Ты жартуеш.

М а к с. Якія жарты?

С а р а. Чаму? Праз майго мужа? Спадзяюся, хоць не празь яго. He, ты ўжо хапіў бы лішку.

М а к с. He, твой муж тут ні пры чым. Гэта праз маю жонку.

Паўза.

С а р а. Праз тваю жонку?

М а к с. Я не магу яе больш падманваць.

С а р а. Макс...

М а к с. Я гадамі падманваў. Я больш не магу. Гэта невыносна.

Cap а. Любы, паслухай...

М а к с. He дакранайся да мяне.

Паўза.

С а р а. Што ты сказаў?

М а к с. Ты чула.

Паўза.

С а р а. Але твая жонка... ведае. Хіба не? Ты ёй усё распавёў... пра нас. Яна заўжды ведала.

М а к с. He, ня ведае. Яна думае, я сустракаюся са шлюхай, вось і ўсё. Нейкая шлюха, як выдасца хвіліна вольнага часу, і нічога больш.

С а р а. Так, але разваж сам... любы мой... Яна ж ня супраць?

М а к с. Была б супраць, каб ведала праўду.

С а р а. Якую праўду? Пра што ты гаворыш?

М а к с. Яна была б супраць, каб ведала, што насамрэч... у мяне ёсьць каханка, да якой я прыходжу разы два-тры на тыдзень, жанчына шляхетная, вытанчаная, дасьціпная, з багатым уяўленьнем...

С а р а. Так, так...

М а к с. I што наш раман цягнецца ўжо шмат гадоў...

С а р а. Але яна ня супраць, яна не была б супраць: яна шчасьлівая, шчасьлівая і ўсё...

Паўза.

С а р а. Хопіць казаць пустое.

Бярэ спод з кубкамі і ідзе ў бок кухні.

С а р а. Ты ўсё робіш, каб сапсаваць дзень.

Яна адносіць снод на кухню. Тады вяртаецца, глядзіць на М а к с а, падыходзіць да яго.

С а р а. Мілы, няўжо ты думаеш, што з жонкай можна мець усё тое самае, што і са мною? Вось, напрыклад, мой муж ён цалкам разумее, што я...

М а к с. Твой муж! Як ён гэта трывае? Няўжо ён не адчувае майго паху, каті вяртаецца ўвечары дадому? Што ён кажа? Ен, мусіць, з глузду зьехаў! Колькі часу? Палова на пятую? Ен цяпер сядзіць у сябе ў офісе і ведае, чым мы тут з табой займаемся. Што ён пры гэтым адчувае? Як ён вытрымлівае?

С а р а. Макс...

М а к с. Як?

С а р а. Ен радуецца за мяне. Разумее. Ён цэніць мяне такой, якая я ёсьдь.

М а к с. Мабыць варта было б зь ім пазнаёміцца, пагутарыць.

С а р а. Ты п’яны?

М а к с. Бадай, іак і зробім. Урэшце, ён таксама мужчына, як і я. Мы абодва мужчыны. А ты толькі жанчына, сучка.

Ен грукае кулаком па стале.

С а р а. Перастаісь! Што з табой такое? Што на цябе найшло? (Ціха.) Кінь, ну калі ласка, кінь. Што ты робіш? Гэта іульня?

М а к с. Гульня? Я не іуляюся ў гульні.

С а р а. Няўжо? Гуляесься, гуляесься, яшчэ як. Звычайна мне падабаецца.

М а к с. Я сваё адгуляў.

С а р а. Чаму?

Лёгкая паўза.

М а к с. Дзеці.

Паўза.

С а р а. Што?

М а к с. Дзеці. Я мушу думаць пра дзяцей.

С а р а. Пра якіх дзяцей?

М а к с. Сваіх. Жончыных. Яны з дня на дзень прыедуць са школы. Я павінен пра іх думаць.

Яна сядае бліжэй да яго.

С а р а. Дай я шапну табе нешта на вушка. Паслухай. Можна, я табе нешта шапну? М-м? Можна? Ну калі ласка. Цяпер час шаптацца. Быў час палуднаваць, а цяпер час шаптацца, праўда?

Паўза.

С а р а. Табе падабаецца, калі я шапчу табе на вушка. Табе падабаецца, што я кахаю цябе і нашэптваю табе пра каханьне. Паслухай, ня трэба пераймацца наконт... жонак, мужоў, усяго астатняга. Гэта глупства. Сапраўды глупства. Галоўнае што гэта ты, ты, тут, цяпер, і ты са мною, і мы разам. Толькі гэта істотна, праўда? Ты шэпчасься са мною, п’еш са мною гарбату, і гэта ты, гэта мы, і мы такія... Кахай мяне, калі ласка.

Ён падымаецца.

М а к с. Ты такая кашчавая.

Ідзе прэч.

М а к с. Вось у чым бяда. 3 усім астатнім я мог бы зьмірыцца, але гэта... Ты такая кашчавая.

С а р а. Я? Кашчавая? He сьмяшы людзей!

М а к с. I не зьбіраюся.

С а р а. Як ты можаш казаць, што я кашчавая?

М а к с. Як толькі зварухнесься, мяне колюць твае косткі. Яны мне абрыдлі.

Capa. Ды што ты кажаш?

М а к с. Што ты надта кашчавая.

С а р а. Я ж тоўсгая! Паглядзі на мяне. Ну, прынамсі, пульхная. Ты заўсёды казаў, што я пульхная.

М а к с. Калісьці была пульхная. Цяпер не.

С а р а. Паглядзі на мяне.

Ен глядзіць.

М а к с. Ты зусЬ ня пульхная. Табе да пульхнай далёка. Ты ж ведаеш мой іуст. Мне падабаюцца вялізныя жанчыны. Падабаецца зад, набрынялы, як вымя. Велізарны не ахапіць зад, .чк вымя.

С а р а. Ты пра вароваў?

М а к с. He, я не пра кароваў. Я пра вялізны, поўны жаночы зад, як вымя. Калісьці, даўным-даўна, ты крыху яго нагадвала.

С а р а. Дзякуй.

М а к с. Але цяпер, шчыра кажучы, калі параўнаць з маёй марай... у цябе адная скура ды косткі...

Яны глядзяць адно на аднаго. Ен апранае пінжак.

С а р а. Ты добра пажартаваў.

М а к с. Гэта ня жарт.

Ен выходзіць. Яна глядзіць яму ўсьлед. Вяртаецца, павольна падыходзіць да барабана бонга, бярэ яго ў рукі, адносіць у шафу. Вяртаецца ў гасьцёўню, глядзіць на шэзьлёнг, паі ольна ідзе ў спачывальню і сядае на край ложка.

Згасае сьвятло.

Надвячорак. Гадзіньнік б’е шостую. У дзьвярах зьяўляецца Р ы ч а р д. На ім звычайны строгі гарнітур. Ён ставіць у шафу кейс, вешае капялюш, азірае пакой, налівае сабе віскі.

С а р а заходзіць з купальні ў спачывальню. Яна апранутая ў сьціплую сукенку. Некалькі сэкундаў абое

стаяць у розных пакоях, ня рухаючыся. С a р а ідзе на балькон, глядзіць у сад.

Р ы ч а р д заходзіць у спачывальню.

Р ы ч а р д. Прывітаньне.

Паўза.

С а р а. Прывітаньне.

Р ы ч а р д. Глядзіш на заход? (Бярэ пляшку.) Наліць табе?

С а р а. Дзякуй, нешта ня хочацца.

Р ы ч а р д. Box, якая нудная нарада. Зацягнулася на ўвесь дзень. Стаміўся страшэнна. Але, здаецца, добра папрацавалі. Прагрэс ёсьць. Даруй, што спазьніўся. Давялося затрымацца, прапусьціць кілішак з двума-трыма калегамі з аддзелу замежнага гандлю. Добрыя хлопцы. (Сядае.) А ты як?

С а р а. Добра.

Р ы ч а р д. Тады файна.

Маўчаньне.

Р ы ч а р д. Ты, здаецца, нешта не ў гуморы. Што здарылася?

С а р а. Нічога.

Р ы ч а р д. Як прайшоў дзень?

С а р а. Няблага.

Р ы ч а р д. Але і нядобра?

Паўза.

С а р а. Сярэдне.

Р ы ч а р д. Спачуваю.

Паўза.

Р ы ч а р д. Як добра вярнуцца дамоў! Ты не ўяўляеш, якая гэта палёгка.

Паўза.

Р ы ч а р д. Прыходзіў твой каханак?

Яна не адказвае.

Р ы ч а р д. Сара!

С а р а. Што? Вь:бачай. Я была задумалася.

Р ы ч а р д. Прыходзіў твой каханак?

С а р а. Так. Прыходзіў.

Р ы ч а р д. У добрай форме?

С а р а. Мне, ведаеш, галава разбалелася.

Р ы ч а р д. Ён быў ня ў форме?

Паўза.

Cap a. 3 кім не здараецца...

Р ы ч а р д. I зь ім таксама? Я думаў, што ўвесь сэнс працы каханка ў тым, каб заўжды быць у форме. To бок, калі б мне прапанавалі зьдзяйсьняць функцьпо каханка і я быў бы схільны, скажам так, прыняць адпаведную прапанову, я б лепей адмовіўся, чым выявіў сваю няздольнасьць належным чынам выхонваць абавязкі, якія адсюль вынікаюць.

С а р а. Занадта мудрагелістыя словы.

Р ы ч а р д. Таб э больш даспадобы простыя, як бот?

С а р а. Не-не.

Паўза.

Р ы ч а р д. Але я табе спачуваю у цябе выдаўся ня самы ўдалы дзень.

С а р а. Нічога.

Р ы ч а р д. Можа, усё зьменіцца на лепшае?

С а р а. Можа.

Паўза.

С а р а. Я спадзяюся.

Яна выходзіпь са спачывальні ў гасьцёўню, запальвае ц ягарэту, сядае. Ен ідзе за ёю.

Р ы ч а р д. Як бы там ні было, але мне здаецца, ты вельмі прыгожая.

С а р а. Дзякуй.

Р ы ч а р д. Так вельмі. I я кожны раз страшэнна ганаруся, калі мяне бачаць разам з табою. На абедзе або ў тэатры.

Cap а. Я ўсьцешаная.

Р ы ч а р д. Або на балі.

С а р а. Так, на балі.

Р ы ч а р д. Мяне перапаўняе гонар, калі я зьяўляюся дзенебудзь пад руку са сваёю жонкай. Калі бачу, як ты ўсьміхаесься, заліваесься сьмехам, ідзеш, размаўляеш, нахіляесься, стаіш нерухома. Калі я чую, як ты ўстаўляеш у размову сучасныя слоўцы, як выкшталцона ўжываеш найноўшыя выразы, заўсёды трапна і далікатна. Я адчуваю, як мне зайздросьцяць іншыя, бачу, як яны дабіваюцца тваёй прыхільнасьці, ні перад чым не спыняючыся, так уражвае іх твая простая грацыя. I ад адной думкі, што ты мая жонка, мне робіцца так радасна...

Паўза.

Р ы ч а р д. Што на вячэру?

С а р а. Я пра яе не падумала.

Р ы ч а р д. Чаму гэта?

С а р а. Мне нават ад думкі пра вячэру млосна робіцца. Лепей пра яе ня згадваць.

Р ы ч а р д. Якая прыкрасьць. Я згаладаўся.

Лёгкая паўза.

Р ы ч а р д. Ты ж ня думаеш, што я буду брацца гатаваць вячэру пасьля таго, як цэлы дзень працаваў, займаўся ў Сіці важнымі фінансавымі справамі?

Яна сьмяецца.

Р ы ч а р д. Некаторыя сказалі б, што ты занядбала свае абавязкі жонкі.

С а р a. О Божа!

Р ы ч а р д. Мушу сказаць, я падазраваў, што раней ці пазьней нешта падобнае здарыцца.

Паўза.

С а р а. Як твая шлюха?

Р ы ч а р д. Шькоўна.

С а р а. Яна худв ее ці таўсьцее?

Р ы ч а р д. Вы(іачай, я не зразумеў, што ты сказала?

Cap а. Яна худвее ці таўсьцее?

Р ы ч а р д. 3 кожным днём худнее.

С а р а. Напэўна. табе непрыемна.

Р ы ч а р д. Наадварот, мне падабаюцца хударлявыя жанчыны.

С а р а. Я думала іначай.

Р ы ч а р д. Праўда? Чаму?

Паўза.

Р ы ч а р д. Вядома, твая няздатнасьць згатаваць вячэру ў вызначаны час абумоўленая тым ладам жыцьця, які ты вядзеш.

С а р а. Ты так дзтлаеш?

Р ы ч а р д. Неспчненна.

Лёгкая паўза.

Р ы ч а р д. Маб ыць, я жорстка з табою абыходжуся. Я жорсткі?

С а р а (глядзіць шяго). Ня ведаю.

Р ы ч а р д. Так, жорсткі. Сёньня ў заторы на мосьце я, бачыш, прыняў рашэньне.

Паўза.

С а р а. Так? Якое?

Р ы ч а р д. Гэта мусіць спыніцца.

С а р а. Што гэта?

Р ы ч а р д. Твая распуста.

Паўза.

Р ы ч а р д. Тваё грахоўнае жыцьцё. Тое, што ты ідзеш супрацьзаконнай сьцяжынай пажадлівасьці.

С а р а. Ты сур’ёзна?

Р ы ч а р д. Так. Я прыняў рашэньне і не адступлюся.

Яна ўстае.

С а р а. Хочаш халоднай вяндліны?

Р ы ч а р д. Ты мяне зразумела?

С а р а. Ніколечкі. У лядоўні ёсьць халодная вяндліна.

Р ы ч а р д. Пэўна, занадта халодная. Факт застаецца фактам: гэта мой дом. Пачынаючы зь сёньняшняга дня я забараняю табе прымаць свайго каханка на згаданым абсягу. Забарона дзейнічае дваццаць чатыры гадзіны на дзень. Я зразумела выказваю сваю думку?

С а р а. Я зрабіла табе салату.

Р ы ч а р д. Вып’еш?

С а р а. Так, налі мне кілішак.

Р ы ч а р д. Што табе?

С а р а. Ты ведаеш, што я п’ю. Мы дзесяць гадоў жанатыя.

Р ы ч а р д. Але, слушна. (Ен налівае.) Дзіўна, праўда, што мне спатрэбілася столькі часу, каб усьвядоміць усю ганебнасьць свайго становішча.

С а р а. Я знайшла каханка ня дзесяць гадоў таму. He падчас мядовага месяца.

Р ы ч а р д. Гэта неістотна. Факт застаецца фактам: я муж, які ласкава трымае дзьверы адчыненымі для каханка сваёй жонкі. Кожны дзень, калі ёй тое будзе заўгодна. Я быў залішне добры. Хіба не?

С а р а. Вядома, ты вельмі добры,

Р ы ч а р д. Ты б не магла перадаць яму мае найлепшыя зычэньні у пісьмовай форме, калі хочаш, і папрасіць яго спыніць свае візыты (глядзіць на каляндар)... з дванаццатага дня гэтага месяца.

Працяглая цішыня.

С а р а. Як ты можаш такое казаць? Паўза.

Cap а. Чаму сёньня? Так зьнянацку... Паўза.

Capa. М-м? (Яна падыходзіць блізка да яго.) У цябе выдаўся цяжкі дзень... на працы... Калегі з аддзелу замежнага гандлю. Ты стаміўся. Гэта глупства, гэта ж проста глупства такое казаць. Я тут. 3 табою. I ты заўжды разумеў... як шмат для мяне азначаюць... гэтыя некалькі гадзінаў. Заўсёды разумеў. (Яна прыціскаецца шчакою да ягонай шчакі.) Разуменьне рэч такая каштоўная, такая рэдкая.

Р ы ч а р д. Думаеш, прыемна ведаць, што твая жонка здраджвае табэ два-тры разы на тыдзень, з зайздроснай рэгулярнасьцю?

С а р а. Рычард...

Р ы ч а р д. Гэта невыносна. Болей невыносна. Я не зьбіраюся з гэтым нгдалей мірыцца.

Cap а. Рычард... Мілы... Калі ласка...

Р ы ч а р д. Што «калі ласка»?

Яна адхіляецца ад яго.

Р ы ч а р д. Сказаць, што я вам прапаную? Завядзі яго куды-небудзь у поле. Знайдзіце канаву. Ці гурбу шлаку. Сьметнік. Чым кепская ідэя?

Яна ня рухаецца.

Р ы ч а р д. Купіце човен і адшукайце якую-небудзь гнілую сажалку. Што заўгодна. Дзе заўгодна. Але не ў маёй гасьцёўні.

С а р а. На жаль, гэта немагчыма.

Р ы ч а р д. Чалу?

С а р а. Я сказала: гэта немагчыма.

Р ы ч а р д. Але калі табе так патрэбны твой каханак, хіба само сабою at напрошваецца гэткае выйсьце? Як яму забаронены ўваход у гэты дом... Мілая, я хачу табе дапамагчы, бо я цябе кахаю. Ты ж бачыш. Засьпею яго ў сябе ў доме усе зубы яму павыбіваю.

Cap а. Ты звар’яцеў.

Ен, не адрываючыся, глядзіць на яе.

Р ы ч а р д. Галаву праламлю.

Паўза.

С а р a. А як жа твая чортава шлюха?

Р ы ч а р д. Я даў ёй адстаўку.

С а р а. Праўда? Чаму?

Р ы ч а р д. Яна занадта кашчавая.

Лёгкая паўза.

С а р а. Але ж табе падабалася... ты казаў, табе падабаюцца... Рычард... ты ж кахаеш мяне...

Р ы ч а р д. Вядома.

С а р а. Так... ты мяне кахаеш... ты нічога ня маеш супраць яго... ты яго разумееш... праўда?... To бок, ты сам лепш за мяне ведаеш... любы... усё добра... усё добра... і ўвечары... і ўдзень... разумееш? Паслухай, я пажартавала. Вячэра гатовая. Ялавічына па-бургундзку. А заўтра будзе запечаная кура. Хочаш?

Яны глядзяць адно на аднаго.

Р ы ч а р д (ціха). Любадзейка.

С а р а. Нельга так казаць, гэта невыносна, ты ж ведаеш, што так нельга. Што ж ты робіш?

Яшчэ сэкунду ён глядзіць на яе, затым ідзе ў хол. Адчыняе шафу і вымае барабан бонга.

Яна сочыць за ім вачыма. Ён вяртаецца.

Р ы ч а р д. Што гэта значыць? Я яго нядаўна знайшоў. Што гэта?

Паўза.

Р ы ч а р д. Што гэта?

Cap а. Ды як ты можаш...

Р ы ч а р д. Але гэта мой дом. I гэты прадмет належыць альбо мне, альбо табе, альбо трэцяй асобе.

С а р а. Звычайная рэч. Купіла на дабрачынным кірмашы. Нічога такога. А ты што думаў? Пакладзі на месца.

Р ы ч а р д. Нічога такога? Барабан у маёй шафе?

Cap а. Пакладгі на месца!

Рычард. Аён часам ня мае дачыненьня да тваіх распусных дзённых забаваў?

С а р а. Ніякага. 3 чаго ты ўзяў?

Р ы ч а р д. Вы ім карыстаецеся. Карыстаецеся, так? Я здагадаўся.

С а р а. Нічога іы не здагадаўся. Аддай яго мне.

Р ы ч а р д. Што ён зь ім робіць? Што вы зь ім робіце? Граеце на барабане, пакуль я на працы?

Яна спрабуе гдняць барабан. Ён не аддае. Стаяць, удваіх трымаючыся за барабан.

Р ы ч а р д. Дзеля чаго прызначаны барабан? Гэта ня проста аздоба, я тгж разумею. Што вы зь ім робіце?

С а р а (з пакутай у голасе). Ты ня маеш права мяне дапытваць. Ніякага Мы так дамаўляліся. He задавай гэткіх пытаньняў. Калі ласка. Ня трэба. Мы ж дамовіліся.

Р ы ч а р д. Я хачу ведаць.

Яна заплюшчвае вочы.

С а р а. Спыніся.

Р ы ч а р д. Вы абое на ім граеце? Га? Разам?

Яна шпарка ідзе прэч, тады спыняецца, паварочваецца да яго.

С а р а (сыкае). Ты ідыёт!.. (Яна халодна глядзіць на яго.) Думаеш, да мяне прыходзіць толькі ён адзін? Так? Думаеш, ён адзіны, каго я прымаю? Ня будзь дурнем. Да мяне зьяўляюцца іншыя госьці, іншыя, увесь час, і я заўсёды іх прымаю. У іншыя дні, увесь час. Калі вы ня ведаеце ні ты, ні ён. Я частую іх суніцамі. Зь вяршкамі. Незнаёмых людзей. Абсалютна чужых. Але мне яны не чужыя пакуль яны тут Прыходзяць паглядзець на ружы. I застаюцца палуднгваць. Усе. Да адзінага.

Р ы ч а р д. Гэта праўда?

Ён набліжаецца да яе, ціхенька пастукваючы па барабане. Глядзіць ёй у твар, не перастаючы стукаць, тады хапае яе руку і драпае ёю па барабане.

С а р а. Што ты робіш?

Р ы ч а р д. Вы зь ім гэтым займаецеся?

Яна адскоквае далей, за далёкі край стала.

Р ы ч а р д. Вось так?

Паўза.

Р ы ч а р д. Ну і забава! (Ен рэзка драпае па барабане і ставіць яго на зэдлік.} Агеньчыку ня знойдзецца?

Паўза.

Р ы ч а р д. Агеньчыку ня знойдзецца?

Яна адступае за стол, апынаецца зь яго далёкага краю.

Р ы ч а р д. Ну кінь, ня псуй мне асалоды. Твой муж ня будзе супраць, калі ты падзелісься са мной агеньчыкам. Нешта ты бледная. Адкуль гэтая бледнасьць? Такая прыгожанькая паненка.

С а р a. He кажы так.

Р ы ч а р д. Ты ў пастцы. Мы адны. Я зачыніў дзьверы.

С а р а. Як ты можаш?!

Р ы ч а р д. Ен ня будзе супраць. (Пачынае набліжацца да стала.) Ніхто больш ня ведае.

Паўза.

Р ы ч а р д. Ніхто нас не пачуе. Ніхто ня ведае, што мы тут. Паўза.

Р ы ч а р д. Ну, давай. Падзяліся агеньчыкам.

Паўза.

Р ы ч а р д. Табе, мілая, адсюль ня выйсьці. Ты ў пастцы.

Яны праз стол глядзяць адно на аднаго. Раптам у яе вьгрываецца сьмяшок. Маўчаньне.

С а р а. Я ў пастцы.

Паўза.

С а р а. Што скажа мой муж?

Паўза.

С а р а. Ен чакае мяне. Зачакаўся. Мне ня выбрацца. Я ў пастцы. Вы ня маеце права, я замужняя жанчына! Хіба няпраўда? Задумайцеся, прашу вас, задумайцеся, што вы робіце!

Яна глядзіць на яго, схіляецца і паўзе пад сталом да яго. Вылязае з-пад стала і кленчыць каля ягоных ног, глядзіць на яго зьнізу ўверх. Ейная рука паўзе па яго назе. Ён згары азірае яе.

С а р а. Ты вельмі напорлівы. Сапраўды. Вельмі. Але мой муж зразумее. Ён усё разумее. Хадзі сюды. Хадзі сюды, да мяне. Я патлумачу. Урэшце, падумай пра маю сям’ю. Муж мяне багоміці . Хадзі сюды, я нешта нашапчу табе на вушка. Нашапчу. Цяпер час шаптацца, праўда?

Яна бярэ ягоныя далоні ў свае. Ён апускаецца на калені разам зь ёю. Яны вельмі блізка. С a р а гладзіць ягоны твар.

С а р а. Мы сёні.ня вельмі позна палуднуем. Але мне падабаецца. Які ть:: мілы. Ніколі раней ня бачыла цябе пасьля заходу сонца. Муж затрымліваецца нарада зацягнулася. Так, ты выглядаеш зусім па-іншаму. Чаму на табе гэты дзіўны гарнітур? I гальштук? Звычайна ты апранаесься іначай, праўда? Здымі пінжак. М-м? Хочаш, я пераапрануся? Хочаш? Дзеля цябе, любы. Хочаш? Ты гэтага хочаш?

Маўчаньне. Яна вельмі блізка да яго.

Р ы ч а р д. Так.

Паўза.

Р ы ч а р д. Пераапраніся.

Паўза.

Р ы ч а р д. Пераапраніся.

Паўза.

Р ы ч а р д. Пераапраніся.

Паўза.

Р ы ч а р д. Ах ты, шлюха, мая цудоўная шлюха...

Яны стаяць на каленях. Яна схілілася над ім.

Заслона.

Літаратурна-мастацкае выданьне

БОГ СКАРПІЁН

Пераклады з ангельскай і амэрыканскай літаратуры

Рэдактар Валянцін Акудовіч

Тэхнічны рэдактар Мікас Саўсяліс

Карэктар Настасься Мацяш

Наклад 200 асобнікаў

Printed in Lithuania by Gulbis spaustuve

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.