Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак  Курт Вонэгут

Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак

Курт Вонэгут
Выдавец: Логвінаў
Памер: 223с.
Мінск 2010
55.22 МБ



Бібліятэка Бацькаўшчыны
Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»
Пера/сладія
КНІГА I
Курт Вонэгут
БОЙНЯ №5
або Крыжовы паход дзетак
Пераклад з ангельскае Павал Касьцюкевіч
Мінск / ЛогвінаЎ / 2010
ISBN 978-985-6800-77-4
© Касьцюкевіч П., Пераклад з ангельскае, 2010
БОЙНЯ №5, АБО КРЫЖОВЫ ПАХОД ДЗЕТАК (дабраахвотна-прымусовыя скокі са сьмерцю)
КУРТ ВОНЭГУТ-МАЛОДШЫ, амэрыканец нямецкага паходжаньня ў чацьвертым пакаленьні, што цяпер жыве з усімі выгодамі на мысе Код (і зашмат курыць), які многа гадоў таму, калі быў пяхотным выведнікам войска ЗША, але ж так бы мовіць выведнікам па-за гульнёю (у якасьці ваеннапалоннага), зрабіўся сьведкам бамбаваньня гораду Дрэздэну (Нямеччына), гэтай «Флярэнцыі-на-Эльбе», і які можа пра тое распавесьці, бо ацалеў. Гэты раман месцамі напісаны ў тэлеграфашызафрэнічнай манеры, уласьцівай апавяданьням плянэты Тральфамадор, адкуль паходзяць лятальныя сподкі.
Мір.
Прысьвячаецца
Мэры О’Гэйр
і
Герхарду Мюлеру
Зараўлі вол з аслом, Разбудзілі Дзіцятка.
Але ж не заплакаў Хрыстос-немаўлятка.
Першы разьдзел
Амаль усё гэта здарылася насамрэч. Ва ўсякім разе месцы, дзе апісваецца вайна, зболыпага сапраўдныя. Аднаго майго знаёмага на самай справе расстралялі ў Дрэздэне за тое, што ён узяў імбрычак, які яму не належаў. Другі хлопец, якога я ведаў, сапраўды пагражаў збавіць са сьвету сваіх ворагаў праз забойцу-найміта. I гэтак далей. Але ў маёй кнізе я зьмяніў усе імёны.
У 1967 годзе я насамрэч вярнуўся ў Дрэздэн на гугенгаймаўскую стыпэндыю* (дабраславі іх Бог!). Там усё выглядала як Дайтан, штат Агаё, толькі больш адкрытых прастораў, чым у Дайтане. У дрэздэнскай зямлі ляжаць, мусіць, тоны чалавечай касьцяной мукі.
Я вярнуўся туды са сваім баявым таварышам, Бэрнардам В. О’Гэйрам. У Дрэздэне мы пасябравалі з кіроўцам таксоўкі, які адвёз О’Гэйра і мяне да бойні, дзе нас калісьці трымалі як ваеннапалонных. Таксоўшчыка звалі Герхард Мюлер. Ён казаў нам, што сам трохі перабыў у амэрыканскім палоне. Мы спыталі, як яму маецца за камуністамі, а ён адказаў, што сьпярша было пагана, бо даводзілася цяжка працаваць, і на ўсіх не ставала жытла, ежы ды вопраткі. Але цяпер усё значна лепей. У яго ўтульная кватэрка, а дачка атрымлівае выдатную адукацыю. Матку гэтага таксоўшчыка жыўцом спаліла падчас агнявой буры, якая пачалася пасьля бамбаваньня Дрэздэну. Во як.
Ён даслаў О’Гэйру паштоўку на Каляды, і там было напісана:
«Віншую Вас і Вашу сям’ю, а таксама Вашага сябра з Калядамі і Новым годам! Спадзяюся, што мы яшчэ сустрэнемся у сьвеце міру і свабоды ў таксоўцы, калі надарыцца нагода».
Я вельмі ўпадабаў апошнія словы —«калі надарыцца нагода».
Мне сапраўды прыкра распавядаць, якіх грошай, якога страху і колькі змарнаванага часу каштавала мне гэтая гнюсная кніжыца. Калі, дваццаць тры гады таму, я вярнуўся з Другой сусьветнай вайны, дык падумаў, што мне будзе даволі проста напісаць пра разбурэньне Дрэздэну, паколькі ўсё, што я мушу рабіць, гэта адно апісваць падзеі, убачаныя на свае вочы. Я падумаў яшчэ, што паколькі тэма нагэтулькі значная, дык мая кніга можа зрабіцца шэдэўрам ці, прынамсі, бэстсэлерам.
Але небагата ж я прыгадаў тады пра Дрэздэн — ва ўсялякім разе замала, каб са сваіх успамінаў напісаць цэлую кнігу. Зрэшты, няшмат прыходзіць да галавы і цяпер, калі я зрабіўся старым, надзіманым ад сваіх прыгадваньняў і «Пэл-Мэлу» бурдзюком, які мае дарослых сыноў.
Mae дрэздэнскія ўспаміны выявіліся мала прыдатнымі для кнігі, але мяне ўсё роўна настолькі вабіла тэма Дрэздэну, што нарэшце я сам сабе нагадаў героя вядомага лімэрыку:
Малады каўбой у Кентукі
Прамаўляў да ўласнай «штукі»:
«Скраў здароўе і грошы, А цяпер, нехарошы, Толькі мочыш, гадзіна, брукі!»
Яшчэ я прыгадаў радкі зь песенькі:
«Імя мне Ён Ёнсан,
Я з штату Вісконсін,
Раблю там на лесапільні.
Як людзі страчаюць — заўсёды. пытаюць,
Кажуць яны: «Як вас завуць?»
Я ім кажу:
«Імя мне Ён Ёнсан,
Я з штату Вісконсін...
I гэтак далей да бясконцасьці.
Людзі, якія страчалі мяне, часьцяком пыталіся, чым я займаюся, і я зазвычай адказваў, што мой асноўны занятак — праца над кнігаю.
Гэтаксама я адказаў аднойчы рэжысэру Гарысану Стару. Ён прыўзьняў брыво і пацікавіўся:
—Дык гэта будзе антываенная кніжка?
—Выдае на тое, — адказаў я.
—Ведаеш, што я кажу людзям, калі дазнаюся, што яны пішуць антываенную кнігу?
—He. А што ты ім кажаш, Гарысан Стар?
—Я кажу ім: «Чаму б табе лепей не напісаць антыледавіковую кнігу? »
Зразумела, ён меў на ўвазе, што заўсёды будуць войны і што спыніць іх гэтаксама цяжка, як спыніць ледавікі. Я трымаюся той жа думкі.
I нават калі б войны не насоўваліся, як ледавікі, усё роўна паўсюдна шчыравала б бабулька Сьмерць.
Калі я быў трохі маладзейшы, падчас працы над маёй выбітнай кнігай пра Дрэздэн, я папрасіўся ў свайго аднапалчаніна Бэрнарда В. ОТэйра прыехаць да яго ў адведкі. Ён займаў пасаду акруговага пра-
курора ў Пэнсыльваніі. А я быў пісьменьнікам з мысу Код. На вайне мы былі шарагоўцамі, служылі ў вайсковай выведцы. Мы ніколі не спадзяваліся зарабіць грошай пасьля вайны, але ж гэта атрымалася ў нас няблага.
Ягоны нумар знайшла для мяне тэлефонная кампанія «Бэл» (у пошуках даведак яны проста малайчынкі!). Досыць часта, позна занач, я пакутую на адну адмысловую хваробу, якая суправаджаецца вялікімі дозамі алькаголю і безупыннымі тэлефанаваньнямі. Я налуплюся як сьлед і застаюся ў гасьцёўні бяз жонкі дзякуючы паху з рота, падобнаму да гарчьгчнага газу з ружамі. Потым, прамаўляючы ў тэлефонную слухаўку ўмеркавана і элегантна, я прашу апэратарку злучыць мяне з тым ці іншым маім сябрам, якога я ня бачыў шмат гадоў.
Гэтак парадкам, пакрысе, дабраўся я да О’Гэйра. Ён нізкі, а я высокі. На вайне мы былі Мут і Джэф*. Там нас разам паланілі. Я сказаў яму па тэлефоне, хто я. Ён адразу пазнаў мяне. Ён ня спаў. Ён чытаў. Усе астатнія ў ягоным доме паснулі.
—Слухай, я пішу кніжку пра Дрэздэн. Дапамажы мне прыгадаць сёе-тое. Вось было б добра прыехаць да цябе ў адведкі: выпіць, пагаманіць, згадаць былое.
Яго гэта ня вельмі каб захапіла. Ён сказаў, што наўрад ці здолее прыгадаць нешта, аднак у госьці да сябе запрасіў.
—На маю думку, разьвязкаю кнігі мусіць быць сьмяротнае пакараньне старога небаракі Эдгара Дэрбі, — выказаў я сваё меркаваньне. — Што за іронія! Цалюткі горад гарыць, людзі гінуць тысячамі. A тым часам амэрыканскі пехацінец абвінавачваецца ў крадзяжы імбрыка. Яго судзяць паводле ўсіх правілаў і потым расстрэльваюць.
— Гм...
—Хіба ня тут мусіць быць разьвязка?
—Я нічога ў гэтым ня цямлю — гэта ж тваё рамяство, — адказаў О’Гэйр.
Пачуваючыся спэцам у стварэньні завязак, разьвязак, трапных характарыстык і адмыслоўцам у сакавітых дыялёгах і напружаных сцэнах, а таксама знаўцам псыхалёгіі супрацьстаяньня пэрсанажаў, я шматкроць накідваў плян маёй кнігі пра Дрэздэн.
Найлепшы ці, прынамсі, самы зграбны варыянт атрымаўся на адваротным баку шпалераў.
Я скарыстаўся каляровымі алоўкамі маёй дачкі — асобны колер для кожнага вобразу. Адзін канец шпалернага скрутка стаўся пачаткам, другі — канцом, а сярэдняя частка, адпаведна, — сярэдзінай кнігі. Блакітная лінія сутыкалася з чырвонай, потым з жоўтай, а тая абрывалася, бо герой, пазначаны жоўтай лініяй, паміраў. I гэтак далей. Разбурэньне Дрэздэну я пазначыў вэртыкальна намаляванай палоскай, запоўненай аранжавымі крыжыкамі, а лініі, якія ўвасаблялі жывых герояў, мусілі прайсьці праз тую палоску.
Завяршэньнем кнігі — там, дзе ўсе лініі канцаваліся, — было бураковішча ля Эльбы, недалёка ад Гале. Падаў дождж. Вайна ў Эўропе ўжо некалькі тыдняў як скончылася. Канвой савецкіх жаўнераў суправаджаў нас пашыхтаваных: ангельцаў, амэрыканцаў, галяндцаў, французаў, канадыйцаў, паўднёваафрыканцаў, новазэляндцаў ды аўстралійцаў. Тысячы людзей, якія неўзабаве перастануць быць ваеннапалоннымі.
А на другім баку поля стаяла багата савецкіх, польскіх ды югаслаўскіх палонных жаўнераў, аточаных амэрыканскім канвоем. I пад дажджом адбыўся абмен: за аднаго палоннага — аднаго палоннага. ОТэйр і я ўсьцягнуліся ў кодаб амэрыканскага грузавіка
разам зь дзясяткамі іншых жаўнераў. У ОТэйра не было ніякіх трафэяў. Але амаль ва ўсіх астатніх былі. Напрыклад, я прыдбаў парадную шаблю афіцэра Люфтвафэ* — яна дагэтуль у мяне захавалася. Адзін шалёны амэрыканчык, якога я назваў у гэтай кніжцы Пол Лацара, меў каля літра дыямэнтаў, смарагдаў, рубінаў і да таго падобных каштоўнасьцяў. Ён зьбіраў усё гэта па дрэздэнскіх лёхах у мёртвых людзей. Во як.
Якісь ангелец-недарэка, што недзе згубіў усе зубы, трымаў свае трафэі ў палатнянай торбе. Гэтую торбу ён паставіў мне на ногі. Ангелец почасту касавурыўся на яе, круціў тонкай шыяй, пнучыся зьмеціць тых, хто мог, барані Божа, пасквапіцца на ягоны скарб. Ён раз-пораз неўпрыкмет торгаў торбу за лямкі.
Я падумаў быў, што тыя тузаньні — выпадковыя. Але ж памыліўся. Ангельцу проста карцела паказаць каму-колечы зьмесьціва торбы, і ён вырашыў, што мне можна давяраць. Ангелец злавіў мой позірк, міргнуў і разьвязаў торбу. Там ляжала гіпсавая мадэль Эйфэлевай вежы, пакрытая пазалотай. У вежу быў уштукаваны гадзіньнік.
— Файная цацка, ага, — сказаў ангелец.
Нас павезьлі да рэабілітацыйнага шпіталю ў Францыі, дзе кармілі шакалядам, малочна-соладавымі кактэйлямі ды іншымі пажыўнымі прадуктамі, пакуль мы ўсе не нагулялі трохі маладога сала. Потым нас адправілі дадому, і я ажаніўся з прыгожай дзяўчынай, якую адразу па вайне таксама вазілі нагуляць трохі маладога сала.
I ў нас нарадзіліся дзеткі.
I ўсе яны павырасталі, а я цяпер стары бурдзюк, набіткаваны ўспамінамі ды пэлмэлінамі. Імя мне Ён Ёнсан, я з штату Вісконсін, працую там на лесапільні...
Час ад часу, позна ўвечары, калі мая жонка пакладзецца спаць, я спрабую тэлефанаваць сваім старым сяброўкам.
—Ало, жанчынка, ці не маглі б вы знайсьці мне тэлефон спадарыні такой і такой. Здаецца, яна жыве на вуліцы такой і такой...
—Хвілінку... He, да жалю, няма такой.
—Дзякуй вам. Усё адно дзякуй вам.
I я выпускаю сабаку з хаты, а калі ён вяртаецца, мы трохі размаўляем. Я паказваю яму, што ён мне падабаецца, а ён паказвае мне, што яму падабаюся я. Яму начхаць на пах гарчычнага газу з ружамі.
—Малайчынка, Сэндзі, — кажу я сабаку. — Ці ты ведаеш гэта? Ты проста малайчынка!
Сяды-тады я ўлучаю радыё ды слухаю інфармацыйна-забаўляльныя перадачы з Бостану або НьюЁрку. He люблю слухаць музыкі на ладным падпітку. Раней ці пазьней я іду спаць, і мая жонка пытаецца, колькі гадзінаў. Ёй заўжды трэба ведаць, колькі цяпер гадзінаў. Здараецца, я ня ведаю, і тады кажу: «От хоць ты абшукай мяне!»
Раней я трохі дбаў пра сваю адукацыю: па вайне вучыўся ў чыкагаўскім унівэрсытэце — быў студэнтам на антрапалягічным факультэце. Там вучылі, што абсалютна ніякай розьніцы паміж людзьмі няма. He выключаю, яны вучаць гэтаму й цяпер.
Яшчэ там вучылі, што ніхто ня ёсьць ані добрым, ані кепскім, ані брыдкім. Незадоўга перад сьмерцю мой бацька сказаў мне: «Ведаеш, у тваіх кнігах ніколі не было адмоўных герояў». Я адказаў яму, што гэтаму я навучыўся ва ўнівэрсытэце.
Калі я вучыўся на антраполяга, дык падрабляў тым, што зьбіраў крымінальную хроніку ў вядомым навіновым бюро «Чыкага Сіці» за дваццаць восем даляраў у тыдзень. Дык вось, у той дзень мяне папрасілі застацца пасьля начной зьмены, і я працаваў шаснац-
цаць гадзінаў запар. Варта заўважыць, нас фінансавалі ўсе гарадзкія газэты, інфармацыйныя агенцтвы «Асашыэйтэд Прэс», «Юнайтэд Прэс» і турыстычнае бюро возера Мічыган. Мы мусілі рыхтаваць рэпартажы з судоў, паліцэйскіх пастарункаў, пажарнай станцыі, берагавой ратавальнай службы і да таго падобных ўстановаў. Сувязь з арганізацыямі-фундатарамі мы трымалі праз пнэўмапошту, якая пралягае ў Чыкага пад зямлёю.
Рэпартэр мусіў прадыктаваць паведамленьне па тэлефоне пісару ў навушніках, а пісар занатоўваў словы на кальцы пад трафарэт. Паведамленьні памнажалі на мімэографе і напакоўвалі імі бронзавыя, з аксамітам у сярэдзіне, гільзападобныя скрынкі. Тыя скрынкі заглынала пнэўматруба.
Сярод рэпартэраў і пісараў самымі хцівымі акуламі пяра былі жанчыны, якія пазаймалі гграцоўныя месцы тых мужчынаў, што пайшлі на вайну.
I вось, пра першае здарэньне, якое я асьвятляў, мне трэба было прадыктаваць адной з такіх драпежніц.
Бяда сталася з маладым франтавіком, які займаў працу ліфтэра ў адміністрацыйным будынку. Ліфт быў састарэлай мадэлі без дзьвярэй у «каробцы» — толькі на паверхах. Дзьверы на другім паверсе аздаблялі ўзорныя чыгунныя пляцёнкі. Мэталёвы плюшч на іх выкручваўся мудрагелістым арнамэнтам. Над плюшчом зьвісала чыгунная галінка з двума чыгуннымі папугайчыкамі.
Франтавіка выклікалі — ён мусіў спусьціцца ў сутарэньне. Ён зачыніў дзьверы ліфту і націснуў на пімпку. Але ягоны шлюбны пярсьцёнак так моцна зачапіўся за жалезны арнамэнт, што хлопца пацягнула ўгору за ўласнай рукою, калі ліфт рушыў долу; падлога рэзка абрынулася з-пад ног франтавіка, a столь «каробкі» расплюшчыла небараку зьверху. Во як.
Калі я ўсё гэта прадыктаваў, дык жанчына, якая запісвала паведамленьне пад трафарэт, спыталася:
—А што сказала яго жонка?
—Яна пакуль яшчэ ня ведае, — патлумачыў я. — Гэта здарылася толькі што.
—Затэлефануй і вазьмі ў яе інтэрвію.
—Чаго, чаго?!..
—Скажаш, што ты капітан Фін з паліцыі і ў цябе сумныя весткі. Распавядзі ёй усё і паслухай, што яна скажа.
Я так і зрабіў. Жонка франтавіка сказала, што і магла сказаць у такой сытуацыі. У іх было дзіця. I гэтак далей.
Калі я вярнуўся ў кантору, пісарчучка спыталася яшчэ, так, дзеля цікавасьці, як выглядаў расплюшчаны хлопец, калі яго расплюшчыла.
Я апісаў.
—Табе не зблажэла? — пацікавілася пісарчучка.
Яна ела цукеркі «Тры мушкетэры».
—Зь якой такой халеры, Нэнсі! — адказаў я. — На вайне сустракаліся куды болып жахлівыя рэчы.
Ужо тады я абдумваў сваю кнігу пра бамбаваньне Дрэздэну. У той час у Амэрыцы пра гэты авіяналёт амаль нічога не было вядома. Тым болей няшмат амэрыканцаў ведала, што ён быў значна страіпнейшым, напрыклад, за Хірасіму. Я таксама пра гэта нічога ня чуў. Бамбаваньне Дрэздэну не атрымала шырокага розгаласу.
Неяк на кактэйль-вечарыне мне выпала распавесьці пра авіяналёт, які я бачыў на свае вочы, а таксама пра кнігу, якую меўся напісаць, аднаму прафэсару з чыкагаўскага ўнівэрсытэту. Ён быў сябрам арганізаціі з назвай «Камітэт грамадзкай думкі». У адказ ён пачаў казаць мне пра канцэнтрацыйныя лягеры, пра тое, як
немцы рабілі мыла ды сьвечкі з тлушчу забітых габрэяў і да таго падобныя рэчы.
Усё, што я мог сказаць: «Я ведаю, я ведаю, я веда-ю».
Другая сусьветная вайна відавочна зрабіла ўсіх жорсткімі і суворымі. Тым часам я стаў сакратаром па сувязях з грамадзкасьцю ў кампаніі « Джэнэрал Электрык» у горадзе Шэнэктадзі, штат Нью-Ёрк. Акрамя гэтага, я запісаўся ахвотнікам у пажарную дружыну ў мястэчку Альплёс, дзе купіў свой першы дом. Маім начальнікам быў адзін з самых суворых хлопцаў, якіх мне толькі выпадала сустракаць. Пешчу надзею, што такія мне больш ня трапяцца. У справе сувязяў з грамадзкасьцю ён проста зубы зьеў. Калі я ўжо жыў у Шэнэктадзі, дык ён далучыўся да галяндзкай рэфармісцкай царквы, якая сама па сабе даволі такі суворая ўстанова. Той хлопец часта пытаўся зьдзеклівым тонам, чаму гэта падчас вайны я не даслужыўся да афіцэра. Быццам гэтым я ўчыніў нешта ганебнае.
Мая жонка і я страцілі парэшткі свайго маладога сала. Тады былі худыя гады. Мы сябравалі з процьмай такіх жа худых франтавікоў і іх схуднелымі — адно косьці ды скура — жонкамі. Дужа прыязныя вэтэраны жывуць у Шэнэктадзі. На маю думку, найбольш шчыра ненавідзяць вайну тыя, што ваявалі на перадавой.
У той час я напісаў ліст ва ўправу вайскова-паветраных сілаў. Я прасіў даслаць мне сякія-такія дэталі авіяналёту на Дрэздэн: ад каго сыходзіў загад, колькі самалётаў брала ўдзел, якіх вынікаў чакалі і гэтак далей. Мне адказаў хлопец, што, як і я, быў сакратаром па сувязях з грамадзкасьцю. Ён пісаў, што вельмі перапрашае, але інфармацыя пра авіяналёт усё яшчэ застаецца дзяржаўным сакрэтам.
Я прачытаў ліст маёй жонцы ўголас і абурыўся: «Сакрэтам? Божухна, ад каго?»
Тады мы спрэс былі фэдэралістамі, прыхільнікамі аб’яднаньня ўсяго сьвету. Я ня ведаю, хто мы цяпер. Тэлефаністы, ці што... Мы ж часта тэлефануем — прынамсі я, позна занач.
Колькі тыдняў пасьля гэтага я пазваніў майму аднапалчаніну, Бэрнарду В. ОТэйру, і паехаў наведаць яго. Гэта было, мусіць, у шэсьцьдзесят чацьвертым ці блізу таго, карацей, у апошні год ньюёрскай сусьветнай выставы... Шкада, гады мінаюць незваротна*... Імя мне Ён Ёнсан... Малады каўбой з Кентукі...
3 сабой у падарожжа я ўзяў дзьвюх маленькіх дзяўчатак — маю дачку Нэні ды яе найлепшую сяброўку, Элісан Мітчэл. Раней яны ніколі не былі далей за мыс Кэйп. Пад’ехаўшы да ракі, я спыніў машыну, каб дзяўчаткі маглі пастаяць і трохі падумаць пра яе. Яны яшчэ ня бачылі вады ў такім доўгім, вузкім ды несалёным стане. Гэта быў Гудзон. У ім плавалі карпы, і мы бачылі іх. Яны былі вялізныя, як атамныя субмарыны.
Таксама мы бачылі ручаі і вадаспады, якія скакалі з гор Дэлаварскай даліны. Тут было шмат чаго, каб спыніцца ды агледзецца, але трэба было ехаць далей, заўсёды трэба некуды ехаць. Маленькія дзяўчаткі апрануліся ў белыя сьвяточныя сукенкі і абулі бліскучыя чаравікі, каб мінакі заўважалі, якія яны прыгожанькія. «Паехалі, дзяўчаткі. Час!>, — сказаў я. I мы паехалі.
Сонца зайшло, мы павячэралі ў італійскай рэстарацыі, і пасьля я пагрукаўся ў парадныя дзьверы прыгожай камяніцы Бэрнарда В. О’Гэйра. Я нёс пляшку ірляндзкага віскі так, як нясуць абедзенны званок. Нас сустрэла яго прыязная жонка Мэры, якой я пазьней прысьвяціў гэтую кнігу. Таксама я прысьвяціў яе Герхарду Мюлеру, дрэздэнскаму таксоўшчыку.
Мэры — дыплямаваная мэдсястра, што як на мяне, дык цудоўны занятак для жанчыны.
Мэры прыйшла ў захапленьне ад маіх дзяўчатак: яна пазнаёміла іх са сваімі дзецьмі і адпусьціла на другі паверх пагуляцца разам ды паглядзець тэлевізар. I толькі пасьля таго як дзяўчаткі пабеглі сабе, я адчуў, што не падабаюся Мэры або ёй нешта не да сэрца ў сёньняшняй сустрэчы. Яна трымалася ветла, але холадна.
—У вас тут утульна, — прамовіў я, і гэта было праўдай.
—Я тут падрыхтавала вам месца, дзе вы зможаце спакойна пагаманіць, — сказала яна.
—Добра, — адказаў я, уявіўшы два фатэлі ля каміну ў шаляванай гасьцёўні, дзе старыя жаўнеры могуць выпіць і пагаманіць сабе. Але Мэры завяла нас на варыўню. Яна паставіла два мулкія крэслы пры стале. Стол быў з парцалянавай паверхняй, якая моцна рэзала вочы адбітым сьвятлом з двухсотватавай лямпачкі. Мэры падрыхтавала нам усё роўна як апэрацыйны пакой. Яна паставіла толькі адну шклянку, якая была для мяне. Яна растлумачыла, што па вайне О’Гэйру забаранілі браць чарку.
Мы селі. ОТэйр быў зьбянтэжаны, але не казаў, у чым рэч. Я губляўся ў здагадках, не ў стане зразумець, што ў маёй асобе так злавала Мэры. У мяне ж сям’я. Першы і апошні шлюб, татальная адсутнасьць разводаў. Ня жлукта. Падчас вайны я не зрабіў яе мужу ніякіх кепстваў.
Калі Мэры кідала сабе лёд у кока-колу, дык добра нарабіла шуму, бразгаючы па чарупіне-нержавейцы матрычкай для лёду. Пасьля пайшла ад нас у пакой. Але ж і там яна не супакоілася: сноўдала па ўсім доме, адчыняла і зачыняла дзьверы, нават перасоўвала мэблю, каб сагнаць сваю злосьць.
Я спытаў О’Гэйра, чаго я такога сказаў ці нарабіў, што Мэры так злуецца?
—Ды не, усё добра, — адказаў ён. — He пераймайся... Гэта аніяк з табой не зьвязана.
Ён быў літасьцівы да мяне. Ён хлусіў. Гэта было зьвязана менавіта са мною.
Мы паспрабавалі не зважаць на Мэры і пачалі прыгадваць вайну. Я каўтнуў пару кілішкаў свайго віскі. Мы павыскаляліся, успамінаючы сьмешныя эпізоды, але нікому з нас не прыйшла на думку сапраўды цікавая гісторыя. О’Гэйр прыгадаў, як у Дрэздэне, яшчэ да таго як горад разбамбілі, адзін хлопец натрапіў на некрануты вінны лёх, і мы былі вымушаныя цягнуць таго хлопца ў тачцы.
Але гэтага яўна было замала. Я прыгадаў двух савецкіх жаўнераў, якія абрабавалі гадзіньнікавы завод. У іх была фурманка, заваленая гадзіньнікамі. Ехалі яны падвясёленыя і курылі вялізныя цыгарэты, скручаныя з газэтнай паперы.
Вось, у прынцыпе, і ўсё, што прыйшло тады да галавы. А Мэры па-ранейшаму гармідэрыла. Нарэшце яна зноўку завітала ў варыўню, каб наліць сабе яшчэ адну шклянку колы. Выцягнуўшы зь лядоўні матрычку, яна гахнула яе ў чарупіну, дарма што лёду там было ўжо дастаткова.
Тады яна павярнулася тварам, кажучы сваю злосьць, злосьць на мяне. Як я зразумеў, Мэры вяла нутраны дыялёг, бо тое, што яна прамовіла ўголас, гучала як працяг нейкага сказу:
— ...Бо тады вы былі дзецьмі!
—Чаго? — перапытаў я.
—Падчас вайны вы былі маленькімі дзецьмі — як тыя, што цяпер на другім паверсе!
Я кіўнуў на знак згоды. Насамрэч: тады мы былі недапечаныя смаркачы — якраз пры канцы дзяцінства.
—Але дзе ж ты пра тое напішаш!
Гэта не гучала як пытаньне, гэта гучала як прысуд.
—Ня... ня... ведаю, — вымавіўя.
—Дык я ведаю! — сказала яна. — Вы будзеце ўдаваць, што былі мужчынамі, а ня дзецьмі, і пра вас, герояў, будуць здымацца кінастужкі з Фрэнкам Сінатрам ці Джонам Ўэйнам* у галоўнай ролі, або зь якім-небудзь іншым чароўным старпёрам, які палка любіць вайну. I з гэтага войны выглядацьмуць прыгожай казкаю, і ў нас будзе іх яшчэ шмат. I на іх пойдуць новыя дзеці, тыя, што на другім паверсе.
I тут я дапяў. Яе раззлавала тэма вайны. Мэры не жадала, каб яе дзеці або чыісьці іншыя дзеці пайшлі на вайну забіваць. На яе ж думку, некаторыя кнігі і кінастужкі заахвочваюць людзей ісьці на вайну.
Тут я ўзьняў сваю правую руку і ўрачыста паабяцаў ёй:
— Мэры! Наўрад ці я калі-небудзь завершу гэтую кнігу. Я напісаў ужо пяць тысяч старонак і ўсе выкінуў у сьмецьце. Але калі я ўсё-ткі скончу яе, даю табе слова гонару: у маёй кнізе ня будзе роляў для Фрэнка Сінатра і Джона Ўэйна.
—Ведаеш што, — дадаў я, — я назаву яе «Крыжовы паход дзетак».
Пасьля гэтага мы зрабіліся сябрамі.
Пакінуўшы свае ўспаміны, мы з ОТэйры скіравалі ў гасьцёўню, гамонячы ўжо пра іншае. Нас зацікавіў рэальны эпізод з гісторыі, які ў навуковай літаратуры атрымаў назву «Крыжовы паход дзяцей». Мы ўзялі з кнігазбору ОТэйра кнігу Чарлза Макея «Найвялікшыя афёры і апантанасьць мас», выдавецтва «Эл-Эл-Ды». Упершыню гэтая кніга пабачыла сьвет ў Лёндане ў 1841 годзе.
Макей нэгатыўна ставіўся да ўсіх адзінаццаці крыжовых паходаў. Крыжовы паход дзяцей уразіў яго хіба тым, што стаўся нават падлейшым за дзесяць астатніх паходаў дарослых.
О’Гэйр прачытаў уголас адзін адметны ўрывак з гэтай кнігі:
«Гісторыя на сваіх бачынах спрэс апісвае крыжакоў як цёмных і дзікіх людзей, чые памкненьні былі фанатычна-бязьлітаснымі і чыё зьяўленьне на гістарычнай арэне зьвеставала адно кроў і сьлёзы. У процівагу гістарычным крыніцам, рыцарскі раман засяроджваецца на пабожнасьці ды адвазе крыжакоў, палымяна малюе бліскучымі фарбамі іх дадатнасьці і шляхетнасьць, іх нязводны гонар і тую неацэнную службу, якую яны саслужылі хрысьціянству».
Пасьля ОТэйр прачытаў вось што:
«Дык якія ж асноўныя вынікі ўсяго гэтага змаганьня? Эўропа выдаткавала незьлічоныя багацьці са сваіх скарбніцаў і прынесла ў ахвяру жыцьці двух мільёнаў сваіх жыхароў адно для таго, каб жменька пыхлівых рыцараў захавала ўладу над Палестынай ажно «больш за сто гадоў»!»
Макей пісаў, што крыжовы паход дзяцей пачаўся ў 1213 годзе, калі двум манахам уроілася ў галаву сфармаваць цэлае дзіцячае рушэньне ў Нямеччыне і Францыі, каб потым прадаць яго ў рабства гандлярам з Паўночнае Афрыкі. Трыццаць тысяч дзяцей далучылася да таго войска, мяркуючы, што яны кіруюць у Палестыну. Вось як апісвае іх Макей:
«Зразумела, гэта былі беспрытульныя, нікому не патрэбныя дзеці, якія збольшага гуртаваліся па гарадзкіх кляаках, дзеці, якія яшчэ змалку ўзвычаілі грэхаводзтва і дзёрзкасьць і якія былі гатовыя да ўсяго».
Пантыфік Інакенцы III таксама меркаваў, што ўсе тыя дзеці кіруюць да Сьвятой Зямлі, і гэта моцна яго ўразіла. Ён сказаў: «Дзеці абудзіліся, пакуль мы сьпім!»
Большасьць дзяцей адплыла з Марсэлю, і блізу паловы зь іх патанула па дарозе падчас марскіх бураў. Другая палова даплыла да Паўночнае Афрыкі, дзе іх і прадалі ў рабства.
Аднак, дзякуючы непаразуменьню, некаторых зь дзяцей замест Марсэлю адправілі ў Геную, куды не пасьпелі прыплыць караблі, што перавозілі рабоў. Тамтэйшыя добрыя людзі накармілі дзетак, далі ім прытулак і далікатна распыталі пра падарожжа. Пасьля выдаткавалі крыху грошай і шмат парадаў ды выправілі назад дадому.
—Ура добрым людзям Генуі! — крыкнула Мэры ОТэйр.
Той ноччу я спаў у адным зь дзіцячых пакояў. О’Гэйр паклаў мне на начны столік кніжку. Гэта была кніга Мэры Эндэл «Дрэздэн: гісторыя, тэатар ды галерэя». Яна была надрукаваная ў 1908 годзе і пачыналася так:
«Маем надзею, што гэтая невялікая кніга будзе карыснай. Мы паспрабавалі даць ангельскаму чытачу агульную пэрспэкты.ву забудовыДрэздэну, яго архітэктурных славутасьцяў; распавесьці, якДрэздэн набыў свой цяперашні выгляд. У дадатак мы хацелі апісаць, як гэты горад, дзякуючы тым геніяльным
асобам, што жылі ў ім, дасягнуў росквіту ў музыцы, а таксама зьвярнуць увагу чытача на тыя паздеі ў разьвіцьці мастацтва, якія зрабілі дрэздэнскую галерэю вабным месцам для ўсіх, хто шукае глыбокіх ўражаньняў і моцных пачуцьцяў».
Я перагарнуў колькі старонак:
«Цяпер, у 1760 годзе,Дрэздэн знаходзіцца пад аблогаю прусаў. Пятнаццатага ліпеня пачаўся гарматны абстрэл. Запалала карціннаягалерэя.Шмат палотнаў было перавезена ў Кёнігсштайн, але некаторыя зь іх сур’ёзна пацярпелі ад гарматных стрэлаў — асабліва «Хрышчэньне Хрыста» работы Франсія. Больш за тое, велічная вежа Крыжовае царквы, зь якой дзень і ноч сачылі за перарухамі ворага, таксама занялася агнём. Неўзабаве яна абрынулася. У процівагу гаротнай долі Крыжовае царквы, непарушна стаіць будынак царквы Маці Божай, ад велічных выгінаў якога прускія кулі адскокваюць, як дажджавыя кроплі. Нарэшце Фрыдрых мусіць зьняць аблогу, бо ён атрымаў весткі пра аблогу Гляцу, аднаго з найважнейшых гарадоў сваіх новых зваяваньняў.
«Мы павінны, зьняўшы аблогу, адысьці ў Сылезію, каб ня страціць усё», — кажа ён».
Дрэздэн быў зруйнаваны амаль дашчэнту. Нават праз колькі гадоў, калі Гётэ, маладым студэнтам, наведаў горад, ён яшчэ засыіеў жалю годныя руіны:
«Са скляпеньняў царквы Божае Маці я ўбачыў гэтыя змрочныя парэшткі, раскіданыя пасярод элегантнага красьлюнка гарадзкіх вулак. Тым часам царкоўны служка пачаў усхваляць мастацтва дойліда, які, прадбачучы гэткія злыбеды, умацаваў сьцены царквы і яе скляпеньне ад гарматнага агню. Ветлы
мой суразмоўца, паказаўшы потым на руіны, што былі як вокам дастаць, сказаў задуменна і коратка: «Справа рук ворага».
Наступным ранкам я з сваімі дзяўчаткамі перабавіўся праз раку Дэлавар у тым самым месцы, дзе яе прамінуў Джордж Вашынгтон. Далей мы паехалі на нью-ёрскую сусьветную выставу, каб зірнуць, як выглядала мінуўшчына згодна з вэрсіяй кампаніі «Форд» ды кампаніі «Ўолт Дыснэй» і як выглядацьме будучыня паводле кампаніі «Джэнэрал Мотарз».
А потым я спытаў у сябе самога пра цяпершчыну: колькі яе ўглыбкі, колькі ўшыркі, і як многа мне зь яе можна атрымаць.
Трохі пазьней я вёў майстар-клясу ў знакамітай студыі пісьменьніка ва ўнівэрсытэце штату Аява. Я ўблытваўся ў праблемы і я выблытваўся зь іх. Выкладаў я вечарамі. Раніцай пісаў. Мяне нельга было раніцай турбаваць. Я працаваў над маёй выбітнай кнігай пра Дрэздэн.
Якраз тады адзін зычлівы чалавек, якога завуць Сэймур Лорэнс, падпісаў са мною кантракт на тры кнігі, і я сказаў яму: «Добра, першай стане мая выбітная кніга пра Дрэздэн».
Сябры Сэймура Лорэнса завуць яго «Сэм». I цяпер я нарэшце магу сказаць: «Сэм, вось табе кніга. Яна такая кароткая і такая блытана-пераблытаная, Сэм, бо нічога ўцямнага пра бойню ня скажаш. Усіх павінна было пазабіваць, і таму яны мусяць нічога не казаць і нічога не жадаць. Усе жывыя пасьля бойні таксама павінны аціхнуць, і гэта сапраўды заўсёды так адбываецца, калі ня браць пад увагу гаманы ацалелых птушак. I што кажуць пра бойню тыя птушкі? Усё, што яны могуць сказаць, гучыць прыблізна так: «Ціў-ці-віць».
Я наказаў маім сынам ні пры якіх акалічнасьцях ня браць удзелу ў бойнях і ня цешыцца, калі яны пачуюць навіны пра бойню, учыненую супраць іхніх ворагаў.
Я таксама наказаў сынам не працаваць на фірмах, што робяць машыны для забойства і гідзіцца тых людзей, якія лічаць, што такія машыны нам патрэбныя.
Як я ўжо казаў вышэй, нядаўна я вярнуўся ў Дрэздэн з маім аднапалчанінам О’Гэйрам. Мы як сьлед прабавілі час і ў Гамбургу, і ў Заходнім Бэрліне, і ва Ўсходнім Бэрліне, і ў Вене, і ў Зальцбургу, і ў Гельсынкі, і ў Ленінградзе*. Я назьбіраў шмат цікавага матар’ялу і спадзяюся, што гэта прыдасца для маіх апавяданьняў, якія я напішу пазьней. Адно зь іх будзе называцца «Расейскаебарока», другое — «Пацалункі забароненыя!», трэцяе — «Даляравы бар», чацьвертае — «Калі надарыцца нагода» і гэтак далей.
I гэтак далей.
Самалёт «Люфтганзы» ляцеў зь Філядэльфіі ў Франкфурт праз Бостан. ОТэйр мусіў сесьці ў Філядэльфіі, а я — далучыцца да яго ў Бостане, і — бывай здаровая, Амэрыка! Але бостанскі аэрапорт быў спаралюшаваны непагадзьдзю, таму самалёт паляцеў зь Філядэльфіі наўпрост у Франкфурт. А я ў Бостане, сярод туману, зрабіўся недапасажырам, проста нейкай пэрсонай нон грата. Прадстаўнік «Люфтганзы» пасадзіў мяне ў лімузін, поўны іншых пэрсон нон грата, які павёз нас у матэль, дзе нам быў забясьпечаны сон нон грата.
Час ня рухаўся. Нехта гуляў з гадзіньнікамі, ня толькі з электроннымі, але і з мэханічнымі. Сэкундная стрэлка на маім гадзіньніку тузанулася ўсяго адзін раз, і мінуў цэлы год, перш чым яна перасунулася да наступнай рыскі.
Я гэтаму рады даць ня мог. Як чалавек, я мусіў верыць таму, што паказвае гадзіньнік, і таму, што кажуць календары.
3 сабой я ўзяў пару кніг, якія меркаваў пачытаць у самалёце. Адна зь іх была «Словы на ўзьвей ветру» Тэадора Ротке*, і вось якія радкі я знайшоў там:
Ня сплю — натужна адганяю сон.
Я там шукаю лёс, дзе страх сышоў.
Хада сама падкажа мой наступны крок.
Другой была кніжка Эрыкі Астроўскі «Сэлін і яго відзежы». Сэлін быў адважным ваякам францускага войска падчас Першай сусьветнай вайны, аж пакуль яму не раскроіла на фронце чэрап. Пасьля гэтага ён пакутаваў на бессань і скардзіўся на шумы ў галаве. Сэлін зрабіўся лекарам: удзень ён лекаваў бедных, а ўначы пісаў свае дзіўныя раманы. «Мастацтва немагчымае бяз скокаў са сьмерцю», — сьцьвярджаў ён.
«Праўда — у сьмерці, — пісаў Сэлін. — Я няблага змагаўся зь ёю наколькі хапала моцы... кружляў зь ёй у вальсе, аздабляў яе гірляндамі... упрыгожваў жычкамі... цьвяліўяе».
Думка пра час перасьледавала яго. Спадарыня Астроўскі нагадала мне пра тую ўразьлівую сцэну з кнігі «Сьмерць напавер», дзе Сэлін хоча спыніць мітусьню вулічнага натоўпу. Ён гукае са старонак свайго раману:
«Спыніце іх... не давайце ім больш рухацца... Вось так, прымусьце іх зьнерухомець... цяпер і назаўжды! Каб яны больш не зьнікалі!»
У матэльным пакоі я прагартаў Біблію, прынесеную сябрамі арганізацыі «Гедэонскія браты»*, шукаючы сцэны якога-небудзь вялікага забурэньня.
«Сонца ўзышло над зямлёю, і Лот прыйшоў у Сігор», — прачытаў я. «I выліў Гасподзь на Садом і Гамору дажджом серку і агонь ад Госпада зь неба, і збурыў гарады гэтыя, і ўсё навакольле гэтае, і ўсіх жыхароў гарадоў гэтых, і расьліны зямлі»*.
Во як.
Як вядома, у абодвух гэтых гарадах жылі несымпатычныя, ліхія людзі — бязь іх сьвет стаў болып прыемным месцам для жыцьця.
I жонцы Лота, вядома, было наказана не азірацца, дзе засталіся ўсе тыя людзі і іхнія дамы. Але яна ўсё ж азірнулася, і я люблю яе за тое, бо гэта так пачалавечы.
Яна зрабілася саляным слупам. Во як.
Ну нельга людзям азірацца! Вось я, прыкладам, гэтага рабіць больш ня буду.
Я завершыў сваю кнігу пра вайну. Наступная, якую я напішу, будзе весялейшай.
Кніга пра вайну сталася маёй няўдачай, і так яно мусіла быць, бо яна напісаная саляным слупам. Кніга пачынаецца так:
«Паслухайце:
Білі Пілігрым вываліўся з гнязда свайго часу».
I завяршаецца словамі:
«Ціў-ці-віць? »
Другі разьдзел
Паслухайце:
Білі Пілігрым вываліўся з гнязда свайго часу.
Білі Пілігрым паклаўся спаць старэнькім удаўцом, а прачнуўся ў дзень свайго вясельля. Ен зайшоў праз адны дзьверы ў 1955 і выйшаў празь іншыя ў 1941. Потым Білі Пілігрым вярнуўся ў тыя ж дзьверы, каб апынуцца ўжо ў 1963. Ён шмат разоў бачыў свае народзіны і сваю сьмерць, кажа Білі Пілігрым, а ўроскід наведаў амаль усе імгненьні, якія былі паміж гэтымі дзвюма падзеямі.
Так кажа ён.
Білі Пілігрым канвульсуе ў часе, ня маючы ўлады над тым, куды выправіцца ў наступны раз. Да таго ж тыя вандроўкі не заўсёды каб прыемныя. Білі Пілігрым кожны раз хвалюецца, як актор перад выхадам на сцэну, бо ніколі немагчыма прадбачыць, у якім з эпізодаў уласнага жыцьця яму трэба будзе сыграць галоўную ролю.
Білі Пілігрым нарадзіўся ў 1922 у горадзе Іліюм*, штат Нью-Ёрк, у сям’і цырульніка, і быў яго адзіным сынам. Білі Пілігрым быў недалужным дзіцём, якое сталася недалужным падлеткам: цыбаты, станам падобны да бутэлькі кока-колы. У сваім родным горадзе Білі Пілігрым скончыў сярэднюю школу сярод дзясятку найлепшых вучняў клясы і пасьпеў адхадзіць 28
адзін сэмэстар на вячэрнія курсы ў іліюмскай школе аптамэтрыі перш чым яго прызвалі ў войска. Ішла Другая сусьветная вайна. Падчас вайны ягоны бацька загінуў на паляваньні. Во як.
Патрапіўшы ў Эўропу, Білі служыў у пяхоце, але неўзабаве быў палонены немцамі. Пасьля дэмабілізацыі ў 1945 Білі Пілігрыма зноў залічылі ў школу аптамэтрыі. На апошнім курсе ён заручыўся з дачкой заснавальніка і ўладальніка школы, але неўзабаве зь ім здарыўся нэрвовы разлад.
Яго лекавалі ў шпіталі для вэтэранаў пад ЛэйкПлэйсыдам. Там ён прайшоў курс шокавай тэрапіі і быў выпісаны. Білі Пілігрым пабраўся шлюбам са сваёй нарачонаю і сьвёкар узяў яго ў свой бізнэс. Іліюм — вельмі пасоўнае месца для аптамэтрыстаў, бо ўсе кавальныя і ліцейныя цэхі кампаніі-гіганта « Джэнэрал Фодж энд Фаўндры» знаходзяцца тут. Кожны работнік павінны мець пару акуляраў бясьпекі і насіць іх паўсюль на заводзе. У Іліюме «Джы-эф-энд-эф» мае шэсьцьдзесят восем тысяч работнікаў. Усё гэта патрабуе вялікай колькасьці лінзаў і абсадак на акуляры.
А дзе абсадкі, там заўсёды грошы.
Білі Пілігрым разбагацеў. У яго нарадзілася двое дзетак, Барбара і Робэрт. Калі Барбара ажанілася з аптамэтрыстам, дык Білі Пілігрым у сваю чаргу таксама ўзяў зяця ў свой бізнэс. Сын Робэрт кепска вучыўся ў школе і быў, як кажуць, праблемным падлеткам, але, трапіўшы служыць у славуты полк «зялёных бярэтаў», выправіўся, стаў паглядным маладзёнам і ваяваў у Віетнаме.
На пачатку 1968 група аптамэтрыстаў, сярод якіх быў Білі, заарэндавала самалёт — аптамэтрысты меліся ляцець на міжнародны кангрэс у Манрэалі. Самалёт разьбіўся на гары Шугарбуш у штаце Вэрмонт. Усе, за выняткам Білі Пілігрыма, загінулі. Во як.
Пакуль Білі Пілігрым ачуньваў у вэрмонцкай бальніцы, ягоная жонка ўгарэла ва ўласнай машыне. Во як.
Калі Білі Пілігрым нарэшце трапіў дадому ў Іліюм пасьля авіякатастрофы, дык пэўны час вёў ціхае, спакойнае жыцьцё. Вакол яго цемені праходзіў жахлівы пісяг. Білі Пілігрым болып ня выйшаў на працу. Яму нанялі аканомку, якая глядзела дом. Дачка хадзіла да яго ў адведкі амаль штодня.
Раптам, нікога не папярэдзіўшы, Білі Пілігрым паехаў у Нью-Ёрк і выступіў там у адной вечаровай радыёперадачы. Гэта быў жывы этэр, гутарка з гасьцямі студыі. У перадачы Білі Пілігрым распавёў пра тое, што вываліўся з часу. Яшчэ ён сказаў, што ў 1967 годзе яго выкралі прыхадні зь лятальнага сподка. Яны прыбылі з плянэты Тральфамадор, сказаў Білі Пілігрым. Прыхадні адымчалі яго на сваю плянэту, дзе выставілі аголеным напаказ у заапарку. Там, у заапарку, яго супольвалі з былой порназоркай, таксама зь Зямлі, якую завуць Мантана Ўайлдгэк.
Колькі слухачоў-бяссоньнікаў з Іліюму пачулі гэтую перадачу. Адзін зь іх затэлефанаваў Білінай дачцэ. Барбару гэта моцна засмуціла. Яна прыехала з мужам у Нью-Ёрк і забрала бацьку дадому. Білі Пілігрым мякка, але пасьлядоўна правіў сваё, даводзячы, што ўсё сказанае ім па радыё было праўдай. Тральфамадорцы выкралі яго ў дзень доччынага вясельля. Але ён усёткі прысутнічаў на вясельлі, дадаў Білі Пілігрым, бо тральфамадорцы правялі яго праз выкрыўленьні ў часе такім чынам, што ён, пажыўшы на Тральфамадоры колькі гадоў, адсутнічаў на Зямлі ўсяго толькі якую дробку сэкунды.
Мінуў месяц без усякіх здарэньняў, але тут Білі Пілігрым даслаў ліст у іліюмскую газэту « Ньюз Лідэр »,
якая надрукавала ягоны допіс. У Біліным лісьце апісваліся жыхары Тральфамадору.
Білі Пілігрым пісаў, што тральфамадорцы маюць шэсьцьдзесят сантымэтраў росту. Іхнія целы пакрытыя зялёнай скурай, а станам яны падобныя да помпы, якой сантэхнікі прапампоўваюць ваду. Ступакі-прысмокі ўпінаюцца ў глебу, а надзвычай пруткія, падобныя да стрыжняў, целы напятыя. На кончыку стрыжня знаходзіцца маленькая рука зь зялёным вокам у далоні. Тральфамадорцы — прыязныя істоты, і яны здольныя бачыць у чатырох вымярэньнях. Яны спачуваюць зямлянам за тое, што тыя бачаць адно ў трох. Тральфамадорцы могуць навучыць зямлян шматлікім дзівосам, але найперш праўдзіваму разуменьню часу. Білі Пілігрым паабяцаў, што распавядзе пра некаторыя такія дзівосы ў наступным допісе.
Білі Пілігрым працаваў над сваім другім лістом, калі быў надрукаваны першы. Другі ліст пачынаўся прыблізна так:
«Найважнейшае, чаму я навучыўся на Тральфамадоры, — дык гэта тое, што чалавеку толькі здаецца, быццам ён памірае. Ён усё яшчэ ух які жывы ў мінулым, з чаго недарэчна плакаць на ягоных паховінах. Мінуўшчына, цяпершчына і будучыня заўсёды існавалі і заўсёды існавацьмуць адначасова. Тральфамадорцы здольныя бачыць іх гэтаксама, як мы здольныя ахапіць вокам, прыкладам, увесь ланцуг Скалістых гор. Яны бачаць усе імгненьні разам і здольныя засяродзіцца на тым зь іх, якое іх зацікавіла найбольш. Толькі ў нас на Зямлі існуе ілюзія, быццам усе імгненьні парадкуюцца адно за адным, як птушкі на дроце; і ў дадатак мы перакананыя, што, калі імгненьне зьнікае, дык яно зьнікае назаўжды.
Калі тральфамадорцы бачаць труп, яны кажуць, што гэты чалавек у гэты момант знаходзіцца ў паганым
стане, але ён жа зусім някепска маецца ў многіх іншых момантах свайго існаваньня. Цяпер, калі мне паведамляюць пра чыюсьці сьмерць, я пацэпваю плячыма ды кажу, як кажуць тральфамадорцы пра нябожчыкаў: «Во як».
I гэтак далей.
Білі працаваў над гэтым лістом у сутарэньні свайго пустога дому. У ягонай аканомкі быў выходны. У сутарэньні стаяла старая друкарка. Рыхтык пачвара. Важыла, як акумулятар. Яе амаль немагчыма было скрануць зь месца, вось чаму Білі Пілігрым друкаваў ліст у сутарэньні, а ня дзе-небудзь яшчэ.
Газавае ацяпленьне сапсавалася, бо мыш праела ізаляцыю ў дроце тэрмастату.
Тэмпэратура ў доме зьменшылася да дзесяці градусаў. Хоць, быўшы лёгка апранутым, Білі Пілігрым не заўважаў гэтага. Ён сядзеў у піжаме і халаце, дарма што ўжо вечарэла. Яго голыя ногі зрабіліся колеру слановае косткі, на якой праступалі сінія прожылкі.
Аднак душа Білі Пілігрыма палала агнём: у ім гарэла вера, што сваёй праўдай аб часе ён суцешыць вельмі шмат людзей. Дзьвярны званочак наверсе зьвінеў і зьвінеў. Гэта пераймалася ягоная дачка Барбара, якая хацела зайсьці ў хату. Потым, адамкнуўшы дзьверы сваім ключом, яна пачала хадзіць у Білі Пілігрыма над галавой, гукаючы: «Тата! Татачка, дзе ты?»
Білі Пілігрым не адклікнуўся, а Барбара была мала не ў гістэрыцы, памысьліўшы, што зараз знойдзе бацькаў труп. I тут яна зазірнула ў самае апошняе месца, куды зазіраюць, калі шукаюць, — у сутарэньне.
—Ты чаму не азваўся, калі я клікала? — хоча цяпер ведаць Барбара, стоячы ў дзьвярах пакою для гульняў. 3 сабой яна прыхапіла вячэрнюю газэту, тую самую,
дзе Білі Пілігрым апісваў сваіх сяброў з Тральфамадору.
—Я цябе ня чуў, — адказвае Білі Пілігрым.
Дыспазыцыя такая: Барбары споўнілася ўсяго толькі дваццаць адзін, аднак яна лічыць свайго бацьку старэнькім і нямоглым, дарма што яму было ўсяго толькі сорак шэсьць. Перадусім яна бачыць бацьку такім празь ягоную траўму галавы ў авіякатастрофе. Барбара ўважае сябе за галаву сям’і, паколькі сама мусіла ладзіць пахаваньне маці, сама наймала аканомку для бацькі і ўсё такое. Да таго ж Барбара з мужам павінны дбаць пра фінансавыя справы Білі — а гэта немалыя сумы, — паколькі выдавала на тое, што бацька на гэты конт больш не шманаў. Такая адказнасьць у гэткім маладым узросьце зрабіла зь яе скурваваную пустабрэхіцу.
Тымчасам Білі Пілігрым пнуўся захаваць свой гонар, даводзячы Барбары, што ён яшчэ не стары і зусім не вар’ят, як усе мяркуюць, а наадварот — пакліканы да адказнай місіі, да болып сур’ёзнага занятку, чым яго ранейшая праца.
Прынамсі, цяпер ён робіць ужо ніяк ня менш важную справу, лічыў Білі, бо падбірае лінзы для душаў зямлян. На думку Білі, так шмат тых душаў маркоціцца і блукае ў цемры таму, што людзі ня могуць бачыць гэтак жа ясна, як бачаць ягоныя маленькія зялёныя сябры з Тральфамадору.
—He мані мне, тата! — сказала Барбара. — Ты ўсё выдатна чуў.
Яна была досыць гожая дзяўчына, за выключэньнем ног, падобных да ножак раялю эдвардыянскай эпохі. Далей, з разгорнутай газэтай у руках, Барбара ўсчала вэрхал: яна заявіла, што бацька выстаўляе на сьмех сябе і сваю сям’ю.
—Тата, тата, тата!.. — вымавіла Барбара. — Што нам з табой рабіць? Нам што, адвезьці цябе туды, дзе знаходзіцца бабуля?
Біліна маці тады была яшчэ жывая. Яна ляжала, не ўстаючы з ложка, у доме састарэлых «Сасновы бор» на ўскраіне Іліюму.
—Што цябе так раззлавала ў маім лісьце? — запытаў Білі Пілігрым.
—Гэта ліст вар’ята. Усё хлусьня!
—Усё праўда...
Білі Пілігрым зусім не злуе на дачку. Ён ніколі ні на кога не злуе. У гэтым ён проста малайчынка.
—Такой плянэты, Тральфамадор, не існуе!
—Скуль ты можаш тут, на Зямлі, ведаць гэта? — запярэчыў Білі. — I з Тральфамадору нельга даведацца пра існаваньне Зямлі. Абедзьве плянэты вельмі маленькія. Да таго ж яны знаходзяцца на вялікай адлегласьці адна ад другой.
—Дзе ты адкапаў такую недарэчную назву для плянэты — «Тральфамадор»?
—Так яе называюць істоты, якія жывуць там.
—А-ёй! — прамовіла Барбара і павярнулася да яго сьпінай.
Яна адсьвяткавала ўласную роспач спляснуўшы рукамі.
—Можна адно простае пытаньне?
—Калі ласка.
— Чаму пра ўсё гэта ты не распавядаў да авіякатастрофы?
— Я лічыў, што час яшчэ не прысьпеў.
I гэтак далей. Білі Пілігрым сказаў, што першы раз ён вываліўся з гнязда свайго часу ў 1944, задоўга да сваёй вандроўкі на Тральфамадор. Тральфамадорцы нічога не маглі зрабіць зь ягонымі вывальваньнямі. Яны маглі толькі растлумачыць Білі, што зь ім адбываецца.
Першы раз Білі Пілігрым вываліўся з гнязда свайго часу ў самы розрух Другой сусьветнай вайны. Білі Пілігрым быў памочнікам вайсковага сьвятара. У амэрыканскім войску памочнік вайсковага сьвятара звычайна робіцца аб’ектам для кпінаў. Білі Пілігрым ня стаўся выняткам. Ён быў не ў стане пакрыўдзіць ворага ці дапамагчы сябру. Шчыра кажучы, сяброў у яго не вадзілася. Білі Пілігрым быў дзеншчыком, які не спадзяецца на павышэньне або ўзнагароды, ня мае зброі і пакорліва верыць у літасьцівага Хрыста, тым жа часам, як большасьць жаўнераў з Хрыстом не лічылася наагул.
Падчас манэўраў у Паўднёвай Караліне, Білі Пілігрым граў змалку вывучаныя царкоўныя гімны на чорным воданепратачальным міні-аргане. У аргана было трыццаць дзевяць клявішаў і два рэгістры — vox humana і vox celeste*. Да таго ж Білі Пілігрым быў адказны за партатыўны алтар, які ўяўляў зь сябе аліўна-карычневы кейс са складнымі ножкамі. Кейс быў падкладзены плюшам, і на тым жарым плюшы ў адмысловых гнёздах ляжалі алюмініевае расьпяцьце і асобнік Бібліі.
Алтар і арган зрабіла кампанія па вытворчасьці пыласмокаў з Кэмдэну, штат Нью-Джэрзі — аб чым казала фабрычнае таўро.
Аднаго разу на манэўрах Білі Пілігрым граў гімн «Бог — магутная цьвярдыня наша»: музыка — Ёган Сабастыян Бах, словы — Мартын Лютэр. Была раніца ў нядзелю: сярод грудкоў Паўднёвай Караліны сьвятар і Білі Пілігрым ладзілі набажэнства недзе для пяцідзесяці жаўнераў.
Тут зьявіўся назіральнік. Тады паўсюдна гойсалі такія назіральнікі, якія казалі, хто перамог, а хто пацярпеў паразу, хто быў забіты, а хто застаўся жывы ў тэарэтычнай бітве.
Той назіральнік паведаміў камічныя навіны. Паству выявіў з паветра тэарэтычны вораг. Усе малельнікі цяпер былі тэарэтычна мёртвыя. Неўзабаве тэарэтычныя трупы на поўную губу сёрбалі суп.
Прыгадваючы праз колькі гадоў той выпадак, Білі Пілігрым быў уражаны, наколькі па-тральфамадорску гэта было. Быць мёртвым — і ў той жа час есьці абед.
Пры канцы манэўраў Білі Пілігрым атрымаў пазачарговы адпачынак, паколькі ягоны бацька, іліюмскі цырульнік, быў застрэлены ўласным сябрам падчас іх сумеснага паляваньня на казуляў. Во як.
Калі Білі Пілігрым вярнуўся з адпачынку, паступіў загад адправіць яго ў Эўропу. Білі Пілігрым стаў патрэбны штабной роце пяхотнага палка, што ваяваў у Люксэмбургу. Папярэдняга памочніка палкавога сьвятара забілі ў баі. Во як.
Калі Білі прыбыў адбываць службу, яго полк якраз зьнішчалі немцы ў знакамітай бітве пры Ардэнах. Білі Пілігрым ніколі не сустрэў таго сьвятара, якому мусіў прыслужваць. Ён нават не пасьпеў атрымаць каскі ды вайсковых ботаў. Быў сьнежань сорак чацьвертага, апошні вялікі наступ Вэрмахту.
У бітве Білі Пілігрым ацалеў, але перайначыўся ў ашаломленага бадзяку, які застаўся глыбока ў тыле зь нямецкага боку за новай лініяй фронту. Яшчэ тры бадзякі, што былі не такімі ашаломленымі, дазволілі Білі Пілігрыму валачыцца за імі. Два зь іх апынуліся пяхотнымі выведнікамі, а трэці быў з супрацьтанкавай артылерыі. Мапы і ежы яны ня мелі. Унікаючы сустрэчаў зь немцамі, бадзякі несьлі свае целы празь сельскую цішу, глыбокую, як ніколі. Яны жывіліся сьнегам.
Ішлі цугам. Першымі, асьцярожна ступаючы, рушылі выведнікі, зграбныя і дасьведчаныя. Яны былі
ўзброены вінтоўкамі. За выведнікамі ступаў стралок супрацьтанкавай гарматы, няўклюды і дурны. У адной руцэ ён трымаў кольт сорак пятага калібру, а ў другой — баявы нож.
Апошнім, улегцы, з тугой рыхтуючыся да сьмерці, валачыўся Білі Пілігрым. Выглядаў ён недарэчна: мэтар дзевяноста, станам падобны да доўгай каробкі сярнічак, якімі распальваюць камін. Білі Пілігрым ня меў ані каскі, ані шынэлю, ані зброі, ані ботаў. На ягоных нагах былі танныя цывільныя туфлі, якія ён купіў адмыслова для хаўтураў. Адсутнасьць абцасаў прымушала яго падскокваць ropy і долу, ropy і долу. Ад міжвольных скокаў шчымелі цягліцы на нагах. На Білі Пілігрыму былі пінжак, кашуля, штаны з шорсткае воўны і набрынялыя потам споднікі. 3 усяе чацьверкі ён адзін адпусьціў бараду. Яна была разбэрсаная, рэдкаватая, але ў ёй ужо хапала сівых шчацінак, дарма што Білі Пілігрыму было ўсяго толькі дваццаць адзін. Да таго ж ён лысеў. Ад ветру, холаду і цяжкай дарогі ягоны твар зрабіўся барвовым.
Білі Пілігрым зусім не выглядаў як жаўнер. Ён выглядаў як брудны флямінга.
На трэці дзень бадзяння нехта здалёк выстраліў чатыры разы па чацьверцы якраз тады, калі яны перасякалі брукаваны гасьцінец. Першы стрэл у выведнікаў. Наступны — у артылерыста, чыё імя было Роланд Ўіры.
Трэцяя куля прызначалася бруднаму флямінга, які аслупянеў пасярод гасьцінцу, калі сьмерцяносны чмель празумкаў ля ягонага вуха. Білі Пілігрым зь ветлівасьці застаўся стаяць, даючы снайпэру яшчэ адзін шанец. Згодна зь перакручанымі перакананьнямі Білі Пілігрыма наконт правілаў вядзеньня вайны, снайпэру абавязкова трэба было даць другі
шанец. Наступны стрэл — калі меркаваць па гуку — адхіліўся ад Білінага калена ўсяго толькі на пару сантымэтраў.
Роланд Ўіры і выведнікі ўжо схаваліся ў раўчуку, скуль Ўіры зароў на Білі:
—Уцякай з дарогі, доўбаны пярдолыпчык*!
Настолькі грубы эпітэт у 1944 быў навіною ў мове беласкурых амэрыканцаў. Лаянка зьдзівіла і абудзіла Білі, які дагэтуль нікога ніколі не пярдоліў, — ды ён як сьцебануты зьляцеў з гасьцінцу.
—Табе яшчэ раз выратавалі жыцьцё, доўбаны байструк, — сказаў Ўіры на дне раўчука.
Ужо колькі дзён Ўіры ратаваў Біліна жыцьцё: цяжка лаяў яго, лупцаваў, даваў поўхі, прысьпешваў кухталямі. Трэба было трымаць Білі Пілігрыма ў чорным целе, паколькі сам ён не рабіў нічога для таго, каб выратаваць сваё жыцьцё. Білі Пілігрым болей не хацеў удзельнічаць у вайне. Ён быў зьмерзлы, згаладалы, зьбянтэжаны, ні да чаго ня здатны. Цяпер, на трэці дзень, Білі Пілігрым не адрозьніваў сон ад чуйнаваньня, a pyx ад стаяньня.
Білі Пілігрым жадаў, каб яго пакінулі аднаго.
—Хлопцы, ідзіце вы ўжо безь мяне, — казаў ён безупынку.
Роланд Ўіры быў такім жа самым навічком на вайне, як Білі Пілігрым. Яго таксама прыслалі на замену. Як нумар артылерыйскага разьліку Роланд Ўіры ўзяў удзел у адным-адзіным пасьпешным стрэле з 57-мілімэтровай супрацьтанкавай гарматы. Снарад шугануў як замок-«маланка» на нагавіцах магутнага Госпада. Стрэл паяльнай лямпай злізаў сьнег і расьліннасьць на адлегласьці дзевяць мэтраў. Пакінуўшы на зямлі чорную паласу, ён дакладна паказаў ворагу, дзе стаяла замаскаваная ў сьнезе гармата. Стрэл ня трапіў у цэль.
Toe, па чым не пацэліла гармата, было нямецкім танкам «Тыгар». Як бы зьветрываючы пах, танк павярнуў свой 88-мілімэтровы хобат і тады танкіст, пэўна, заўважыў чорную паласу. Танк стрэліў. Снарад забіў увесь артылерыйскі разьлік за выняткам Роланда Ўіры.
Вояк.
Роланду Ўіры было ўсяго толькі васямнаццаць — самы канец яго нешчасьлівага дзяцінства, праведзенага ў Пітсбургу, штат Пэнсыльванія. У Пітсбургу Ўіры не любілі, бо ён быў дурны, тлусты і падступны. Да таго ж сьмярдзеў як вяндліна, колькі б ня мыўся. У Пітсбургу хлопцы заўсёды пнуліся пазбыцца Ўіры як абрыдлага падшыванца.
Роланда Ўіры нудзіла ад таго, што ўсе яго ўнікалі. Калі ад яго ўцякалі, дык ён знаходзіў хлопца, якога любілі яшчэ менш. Пэўны час Роланд Ўіры забягаўся да яго, удаючы сяброўскую прыязнасьць. Аднак потым знаходзіў падставу, каб аддубасіць таго хлопца да паўсьмерці.
Гэтак паўтаралася шмат разоў. Роланд Ўіры наладжваў з новым знаёмцам стасункі, ад якіх патыхала вар’яцтвам надта цеснага сяброўства ці мала ня полавым поцягам, а потым — раней ці пазьней — выбіваў зь яго ўсе духі.
Роланд Ўіры распавядаў Білі Пілігрыму пра бацькаву калекцыю стрэльбаў, мячэй, аснадаў для катаваньня, кайданоў і да таго падобных прыладаў. Бацька Ўіры, які працаваў сантэхнікам, даўно зьбіраў такія рэчы, і яго калекцыя была застрахаваная ажно на чатыры тысячы даляраў. У гэтай справе ён ня быў адзінотнікам. Бацька Ўіры зьяўляўся сябрам клюбу, да якога належалі людзі, што таксама зьбіралі падобныя калекцыі. Аднойчы бацька падарыў маці гішпанскія абцугі, якія адмыслова выштукавалі, каб заціскаць
у іх вялікія пальцы рук. Абцугі былі ў добрым стане і зрабіліся кухонным прэс-пап’е. Іншым разам бацька падарыў маці настольную лямпу, асновай якой служыла трыццацісантымэтровая копія слыннай «Жалезнай панны зь Нюрэмбургу». Сапраўдная «Жалезная панна» была сярэднявечнай аснадай для катаваньня, нешта накшталт вялізнай матрошкі ў выглядзе жанчыны, якая знутры ўшпіляная вострымі жалезнымі пруткамі. Пярэдняя частка матрошкі складалася з дзьвюхфорткавых дзьверцаў на завесах. Паводле задумы, трэба запіхнуць злачынцу ў сярэдзіну і пачаць паволі зачыняць дзьверцы. На тым узроўні, дзе мусілі апынуцца вочы ахвяры, знаходзіліся два адмысловыя пруткі. На днііпчы былі зробленыя дзіркі, каб даць крыві сьцякаць вонкі.
Во як.
Роланд Ўіры распавёў Білі Пілігрыму пра «Жалезную панну», пра дзіркі на ейным днішчы і аб прызначэньні тых дзірак. Ён растлумачыў, што такое кулі «дум-дум». Ўіры паведаміў Білі пра бацькаў пісталет сыстэмы Дэрынгера, такі маленькі, што хаваецца ў кішэні камізэлькі. Гэты пісталет робіць дзірку ў чалавеку, «празь якую можа, не запэцкаўшы крылцаў, праляцець нават дробная птушачка*».
Роланд Ўіры з пагардай у голасе выказаў гатоўнасьць пабіцца аб заклад, што Білі Пілігрым нічога ня ведае пра крывясьцёкі. Білі Пілігрым высунуў дапунгчэньне, што крывясьцёкам зьяўляюцца дзіркі на днішчы «Жалезнай панны». Але ж ён памыляўся. Крывясьцёкам, навучаў Ўіры, называецца плыткі латочак на лязе мяча або штыха.
Роланд Ўіры распавёў Білі Пілігрыму пра вытанчаныя катаваньні, аб якіх ён чытаў ці бачыў у кіно або чуў па радыё — а таксама пра экзэкуцыі, якія вынайшаў сам. Адным з такіх вынаходзтваў
было тыцкаць у вуха ахвяры зубны бор. Роланд Ўіры спытаўся, якая, на думку Білі Пілігрыма, з экзэкуцыяў ёсьць найстрашнейшай. Білі Пілігрым ня ведаў. Як выявілася, правільны адказ быў такім: «Кладзеш зьвязанага мужыка ў мурашнік тварам угору, ясна? Намазваеш яму мёдам яйцы і ноздры, ясна? Выразаеш павекі, гэтак змушаючы мужыка ўвесь час глядзець на сонца, і пакідаеш, пакуль зь яго ня выйдзе ўвесь дух». Во як.
Цяпер, пасьля абстрэлу, лежачы на дне раўчука разам з выведнікамі, Білі Пілігрым атрымаў магчымасьць абгледзець нож Ўіры. Нож быў недзяржаўнай вытворчасьці, прэзэнт ад бацькі. Лязо мела дваццаць пяць сантымэтраў удоўжкі і форму трохвугольніка ў папярэчніку. Дзяржальнам служыў медзяны кастэт, у пярсьцёнкі якога Роланд Ўіры запіхваў свае караткавапульхныя пальчыкі. Тыя пярсьцёнкі былі ня так сабе пярсьцёнкі. Яны ашчэрыліся вострымі мэталічнымі пруткамі.
Роланд Ўіры прыціснуў тыя пруткі да Білінай шчакі і правёў імі зь пяшчотнай стрыманасьцю трыбушальніка:
—Якім спосабам ты б жадаў атрымаць гэтым во... га? Гааааааааа? — хацеў ведаць Ўіры.
—Я б не жадаў... — адказаў Білі Пілігрым.
—Ты ведаеш, чаму лязо трохгранкавае?
—He.
—Ад яго раны не зацягваюцца.
—А-а...
—Робіш чалавеку трохкутную дзірку. А калі працінаеш звычайным нажом — дык толькі прарэх, ясна? Такі прарэх адразу зацягваецца, ясна?
— Ясна...
—Халера маць! Што ты наагул ведаеш? Што за лухту вам выкладалі ў каледжы?
—Я не пасьпеў там доўга правучыцца, — сказаў Білі Пілігрым.
Гэта было праўдаю. Білі Пілігрым прабавіўся ў каледжы якіх шэсьць месяцаў — да таго ж гэта быў не зусім сапраўдны каледж, усяго толькі вячэрнія курсы пры іліюмскай школе аптамэтрыі.
—Шарашкіна кантора, — зьедліва сказаў Роланд Ўіры.
Білі Пілігрым моўчкі паціснуў плячыма.
—У жыцьці такое адбываецца, чаго ты ў сваіх кніжках ніколі не прачытаеш, — павучаў Роланд Уіры. — I ты яшчэ пабачыш гэта на ўласныя вочы.
I на гэты раз Білі Пілігрым ня здолеў годна адказаць суразмоўцу. Тут, у раўчуку, ён не жадаў працягваць гэтую гутарку. Але яму трохі карцела сказаць, што ён таксама сёе-тое ведае пра кроў і пакуты. Змалку, штодня, двойчы на дзень, раніцой і вечарам, Білі Пілігрым быў сьведкам жудасных катаваньняў: у ягоным пакоіку над ложкам вісела надзвычай жахлівае расьпяцьце. Вайсковы хірург прыйшоў бы ў захапленьне, убачыўшы, зь якой дакладнасьцю перадаў мастак усе Хрыстовыя раны — колатыя, ірваныя, a таксама раны, зробленыя жалезнымі цьвікамі. Білін Хрыстос памёр страшнай сьмерцю. Ён заслугоўваў спагады.
Во як.
Нягледзячы на тое, што Білі Пілігрым гадаваўся пад страхавітым укрыжаваньнем, ён ня быў каталіком. Ягоны бацька не вызнаваў ніякай веры, а маці працавала пазаштатнай арганісткаю ў некалькіх гарадзкіх цэрквах розных канфэсіяў. Яна прыходзіла на замену, калі асноўны арганіст хварэў або ў яго пачынаўся адпачынак. Дзе б маці ні працавала, яна заўсёды брала з сабой Білі, за адным разам навучаючы яго граць на аргане. Маці казала, што яна адразу ж далучыцца да
адной з канфэсіяў, як толькі вырашыць, якая зь іх зьяўляецца праўдзівай.
Яна так ніколі і не надумала, чый бок узяць, аднак усё-ткі высьпеліла ў сабе моцны поцяг да ўкрыжаваньняў. I аднойчы купіла адно такое ў краме падарункаў у Санта-Фэ, калі іх невялікая сям’я выправілася ў падарожжа па заходніх штатах падчас Вялікай дэпрэсіі. Як шмат хто з амэрыканцаў, маці Білі Пілігрыма намагалася надаць сэнс жыцьцю праз рэчы, купленыя ў сувэнірных крамах.
I ўкрыжаванне апынулася на сьцяне Білінага пакоіка.
Седзячы ў раўчуку і замілавана песьцячы арэхавыя прыклады сваіх вінтовак, выведнікі шэптам раіліся, ці ўжо варта выправіцца ў дарогу. Мінула дзесяць хвілінаў, але ніхто не прыйшоў, каб спраўдзіць, забітыя яны ці не, або каб проста зблізу дастрэліць іх. Пакрысе рабілася відавочным, што той, хто смалянуў па іх, ужо далёка адбегся, ды амэрыканцы засталіся сам-насам.
Тады чацьверка вылезла з раўчука. Каб ізноў не наслаць на сябе стрэлаў, яны папаўзьлі да зямлі як нязграбныя сысуны-няўдакі — кім насамрэч і былі. На мяжы зь лесам яны ўзножылі ды паклэпалі па сьцежцы, абапал якой высіўся змрочны і халодны лес. Кустоўя тут не расло — спрэс шыхтаваліся высокія хваіны. Трывалы слой сьнежнага цаліка коўдрай заслаў зямлю. У амэрыканцаў не было выбару: яны мусілі пакідаць на сьнезе сьляды, што выглядалі як дыяграма ў падручніку па бальных танцах: крок— сьлізганьне—паўза, крок—сьлізганьне—паўза.
— Заткні зяпу і ня квякай! — папярэдзіў Роланд Ўіры здыхляка Білі Пілігрыма.
Роланд Ўіры выглядаў як кэралаўскія Гутата або Гуляля перад дуэльлю. А яшчэ ён нагадваў шар.
Роланд Ўіры нёс з сабою ўсе падарункі, што атрымаў з дому і ўсю аснаду, якую яму павыдавалі ў войску: каску, падкладку пад каску, фуражку, шалік, рукавіцы, баваўняную саколку, ваўняную саколку, ваўняную кофту, швэдар, гімнасьцёрку, куртку, пінжак, шынэль, споднікі баваўняныя, споднікі ваўняныя, ваўняныя штаны, шкарпэткі баваўняныя, шкарпэткі ваўняныя, салдацкія боты, адгазьнік, біклагу, лыжку з алюмініевай конаўкай, аптэчку, баявы нож, коўдру, плашчпалатку, пыльнік, браніраваную Біблію, брашурку «Ведай свайго ворага!», размоўнічак зь нямецкімі фразамі ў ангельскай фанэтыцы, які дазваляў Роланду Ўіры спытаць немцаў нешта накшталт такога: «Дзе знаходзіцца ваш штаб? », «Колькі вы маеце гаўбіц? », або загадаць воргам: «Здавайцеся, вам няма куды ўцякаць!» і да таго падобныя фразы.
А яшчэ Роланд Ўіры цягнуў калоду з дрэва бальзы, якая мусіла паслужыць зручнай прыступкай, калі яму спатрэбіцца вылезьці з акопу. Таксама ў яго быў пакуначак з двума прэзэрватывамі, на якім красаваўся надпіс: «Выключна для прадухіленьня хваробы!». У дадатак Роланд Ўіры меў капральскі сьвісток, які ён не зьбіраўся паказваць нікому, пакуль яго не падвысяць у званьні. А ў ягонай кішэні ляжала непрыстойная фатакартка жанчыны, якая спрабавала суполіцца з шэтляндзкім поні. Роланд Ўіры колькі разоў прымушаў Білі Пілігрыма зірнуць на гэты здымак.
Жанчына і поні пазавалі на тле аксамітнай драпіроўкі, аблямаванай кутасамі. Паабапал жанчыны з поні ўзвышаліся дарыйскія калёны. Перад адной з калёнаў стаяў вазон з пальмаю. Картка, якую меў Роланд Ўіры, была копіяй першай парнаграфічнай фатаграфіі. Слова «фатаграфія» стала ўжывацца з 1839 — у той жа год Луі Ж.-М. Дагер паведаміў Францускай акадэміі, што выява, якая трапляе на плітку.
пакрытую тонкім слоем ёдавага срэбра, можа быць праяўленая ў ртутных параваньнях.
Усяго толькі праз два гады, у 1841, асыстэнт Дагера, Андрэ Ляфэўр, быў арыштаваны ў Цюільрыскіх садах за спробу прадаць аднаму спадару картку з выявай жанчыны і поні. Да месца кажучы, гэты здымак Роланд Ўіры купіў тамсама ў Цюільрыйскіх садах. На судзе Ляфэўр даводзіў, што выява на фатаграфіі ёсьць праўдзівым мастацтвам, а ў сваім творы ён хацеў адрадзіць дух старагрэцкай міталёгіі, за што сьведчаць калёны і пальма ў вазоне.
Калі на судзе спыталі, які міт ён мае на ўвеце, Ляфэўр адказаў, што існуе процьма мітаў, дзе фігуруюць сьмяротная жанчына і бог у выглядзе поні.
Яго прысудзілі да шасьці месяцаў зьняволеньня. У турме Ляфэўр памёр ад запаленьня лёгкіх. Во як.
Білі Пілігрым і два выведнікі былі скура ды косткі, а Роланд Ўіры — тлусты як парсюк. Пад усімі слаямі воўны, скуры ды бавоўны ён палаў агнём неўтаймаванай энэргіі. Ўіры лётаў ад Білі Пілігрыма да выведнікаў і назад, перадаючы паведамленьні, якія ніхто не пасылаў і якія ніхто ня слухаў. Паколькі Ўіры быў абцяжараны супольным клопатам як ніхто іншы, дык нават пачаў падазраваць, што менавіта ён зьяўляецца лідэрам гэтай чацьверкі.
Жвавы і рухавы, Роланд Ўіры зусім не адчуваў небясьпекі. Увесь навакольны сьвет звузіўся для яго да палоскі, якую зьверху абмяжоўваў акрайчык каскі, а зьнізу — дасланы з дому шалік. Шалік захопліваў пераносьсе, пакрываючы амаль увесь яго дзіцячы твар. Роланд Ўіры пачуваўся нагэтулькі ўтульна, што пачаў уяўляць, быццам ён ужо дома: цэлы і жывы вярнуўся з вайны і распавядае сваім бацькам ды сястры пра вайну. Як пакажа час, праўдзівым гэты аповед быў толькі на самым пачатку.
Вэрсія Роланда Ўіры праўдзівага аповеду пра вайну выглядала гэтак: «Варочалася моцная атака немцаў, і Роланд Ўіры са сваімі хлопцамі з антытанкавага біўся як леў, пакуль усіх, за выняткам самога Ўіры, не пазабівала. Во як. Тады Роланд Ўіры знайшоў двух вайсковых выведнікаў, зь якімі моцна пасябраваў. I яны надумалі разам прабівацца да сваіх. Яны дамовіліся рухацца як мага хутчэй. Яны пакляліся ўсім самым сьвятым, што не дазволяць паланіць сябе. Яны паціснулі рукі. Яны назвалі сябе «тры мушкетэры». I тут гэты смаркаты студэнцік, такі недалужны — як яго наагул у войска ўзялі! — сказаў, што пойдзе адзін. У яго нават стрэльбы не было ці хоць якога нажа. Нават каскі або шапкі не было. Студэнцік нават ня мог хадзіць нармалёва — адно скакаў ropy і долу, ropy і долу, здурнець можна, толькі затрымліваў усіх. Але студэнціка пашкадавалі: усю дарогу «тры мушкетэры» піхалі смаркача, несьлі яго, валачылі яго,— гаварылася ў аповедзе Роланда Ўіры. — I ўрэшце яны выратавалі гэтую нікчэмную жытку».
А ў рэальнасці Роланд Ўіры вяртаўся цяпер па сваіх сьлядах назад, каб даведацца, што сталася зь Білі Пілігрымам. Ён папрасіў выведнікаў пачакаць, пакуль знойдзе гэтага смаркатага байструка. Роланд Ўіры толькі што прамінуў галіну, што нізка навісла над сьцежкаю. Яна гучна блямкнула па касцы. Але Роланд Уіры гэтага не пачуў.
Зьнекуль моцна забрахаў сабака. Роланд Ўіры не пачуў і гэтага. Яго аповед пра вайну рухаўся да апагею: афіцэр віншуе «трох мушкетэраў» і кажа, што прадставіць іх да Бронзавай зоркі.
—Ці магу я для вас нешта зрабіць, хлопцы? — пытае афіцэр.
—Так ёсьць, камандзір! — адказвае адзін з выведнікаў. — Мы б жадалі да канца вайны служыць 46
разам, спадар афіцэр. Ці не маглі б вы ўлагодзіць, каб ніхто ніколі не разлучаў «трох мушкетэраў»?
Зайшоўшы ў лес, Білі Пілігрым спыніўся. Прытуліўшыся да дрэва, заплюшчыў вочы. Ягоная галава падалася назад, а ноздры пачалі разьдзьмувацца. Білі зрабіўся падобны да паэта з Парфэнону.
Гэта быў першы раз, калі ён вываліўся з гнязда свайго часу. Ягоная сьвядомасьць пачала вандраваць з боку ў бок на манер ківача па ўсёй дузе жыцьця. У пэўнае імгненьне ківач дасягнуў моманту сьмерці Білі Пілігрыма. Сьмерць была фіялетавым сьвятлом. Там болып нікога і нічога не існавала. Толькі фіялетавае сьвятло. I гуд.
Потым Білі Пілігрым вярнуўся да прытомнасьці, і тады нябачны ківач пацягнуў яго ў іншы бок — у тыя часы, калі Білі Пілігрым яшчэ знаходзіўся ў матчыным улоньні. Там яго чакала чырвонае сьвятло і гук бурбалак, якія лопаюцца. Потым ён зноўку вярнуўся ў жыцьцё вонкі і тут ківач спыніўся. Цяпер Білі Пілігрым — маленькі хлопчык, які стаіць пад душам разам са сваім надзвьгчай валасатым бацькам у спартовым комплексе хрысьціянскай арганізацыі ЗХМ* у Іліюме. Білі Пілігрым зьветрыў пах хлёркі, які даносіўся з басэйну і пачуў рып дошак на вышцы для скокаў.
Маленькі Білі Пілігрым напалоханы да сьмерці, бо яшчэ раней бацька паведаміў, што сёньня ён будзе вучыцца плаваць паводле мэтаду «кінуць на глыбокае месца». Татка кіне яго ў ваду туды, дзе глыбока, і сыночак Білі, халера яго ня возьме, цудоўна будзе плыць.
Гэта нагадвала пакараньне сьмерцю. Білі Пілігрым сшэрх, калі бацька выцягнуў яго з душавога пакою. Білі Пілігрым заплюшчыў вочы. А калі расплюшчыў, дык ужо быў на дне басэйну ды адусюль гучала ўрачыстая
музыка. Білі Пілігрым зьнепрытомнеў, але ж музыка не спынілася. Цьмяна, краёчкам сьвядомасьці, адчуў, як нехта выцягвае яго з вады. Білі Пілігрыма гэта абурыла.
3 басэйну Білі Пілігрыма закінула ў 1965. Яму сорак тры, і ён едзе ў дом састарэлых «Сасновы бор», каб адведаць сваю немачную маці, якую сам адправіў туды які месяц таму. У доме састарэлых маці захварэла на запаленьне лёгкіх, і цяпер ніхто асабліва не спадзяецца, што яна ачуняе. Тут варта заўважыць, што пасьля той хваробы яна пражыла яшчэ шмат гадоў.
Яе голас амаль зьнік, і, каб пачуць маці, Білі Пілігрым мусіў усутыч прыціснуць вуха да яе зьбялелых вуснаў. Відавочна, яна мелася нешта сказаць.
—Як... — пачала была маці, але ейны голас перасёкся.
Маці выбілася зь сілаў. Яна спадзявалася, што ёй не давядзецца прамаўляць увесь сказ, што Білі яго сам працягне.
Але ж Білі Пілігрыму было няўцям, што маці мае на ўвазе.
—Што «як», мама? — Білі Пілігрым заахвочваў яе дагаварыць сказ да канца.
Маці зь цяжкасьцю каўтнула сьліну, і на яе вачах зьявіліся сьлёзы. Тады яна сабрала ўсе парэшткі энэргіі з усяго свайго змардаванага цела — нават з пальчыкаў на нагах ды з кончыкаў пальцаў на руках. Нарэшце, назапасіўшы дастаткова моцы, яна прашаптала ўвесь сказ:
—Як я зрабілася такой старой?
Тут састарэлая Біліна маці замлела, і гожая мэдсястра вывела яго з палаты. Якраз тады, калі Білі Пілігрым выходзіў на калідор, вывезьлі цела аднаго
старога, пакрытае прасьціной. У свой час той стары быў вядомым маратонскім бегуном. Во як. Гэта было яшчэ да таго, як Білі Пілігрым пашкодзіў галаву ў авіякатастрофе, і яшчэ да таго, дарэчы, як стаў публічна даводзіць пра існаваньне лятальных сподкаў і вандровак у часе.
Білі Пілігрым сеў на крэсла ў бальнічнай пачакальні. Ён пакуль што не ўдавец. Тут ён адчуў нешта мулкае пад тугой набіўкаю крэсла. Пашнарыўшы, дастаў кнігу Ўільяма Брэдфарда Г’юі «Сьмяротны вырак для жаўнера Словіка». Гэта было апісаньне сапраўднай справы шарагоўца Эдзі Д. Словіка, вайсковы білет №36896415, адзінага амэрыканскага жаўнера, расстралянага за баязьлівасьць ад часоў Грамадзянскае вайны. Во як.
Білі чытае думку вайсковага юрыста, які ўжо па каторым часе займаўся пераглядам справы Словіка. Пры канцы праўнік падсумоўвае:
«Словік кінуў выклік аўтарытэту ўлады, і дысцыпліна ў войску залежала ад таго, як улада адкажа на гэты выклік. Калі сьмяротны вырак за дэзэртэрства меўся быць ужыты хоць дзе, дык ён мусіў быць ужыты менавіта цяпер, у гэтай справе, але не ў якасці карнай меры або пакараньня за парушэньне закону, а як захад дзеля аднаўленьне дысцыпліны, адно пры. наяўнасьці якой войска здольнае супрацьстаяць ворагу. У той справе не рэкамэндавалася задавольваць просьбу аб памілаваньні, і мы таксама паўстрымаемся ад гэтага».
Во як.
Білі Пілігрым прымружыў вочы ў 1965, a расплюшчыў іх ужо ў 1958. Ён на банкеце ў гонар каманды па амэрыканскім футболе «Зьмена», гульцом якой зьяўляецца ягоны сын Робэрт. Трэнэр, стары
халасьцяк, кажа прамову, і яго душыць ад хваляваньня.
—Я б, далібог, палічыў за гонар адно падносіць ваду гэтым хлопцам, — кажа ён.
Білі Пілігрым зноў прымружыў вочы ў 1958, a расплюшчыў у 1961. Доўжыцца навагодняя ноч, і Білі Пілігрым да агіды налупіўся на пагулянцы, дзе ўсе або былі аптамэтрыстамі самі, або пабраліся з аптамэтрыстам шлюбам.
Звычайна Білі Пілігрым ня п’е, паколькі вайна дашчэнту сапсавала ягоны страўнік, але тут ладна нажлукціўся і цяпер першы і апошні раз у жыцьці здраджвае сваёй жонцы Валенсіі. П’яны Білі Пілігрым неяк пераканаў якуюсьці жанчыну пайсьці зь ім у пральны пакой. У пакоі ён сеў на газавую сушылку, якая вуркатала.
Жанчына таксама ледзь трымалася на нагах. Яна дапамагла Білі Пілігрыму сьцягнуць зь сябе элястычны пояс.
—Дык пра што ты хацеў са мной пагаварыць? — спыталася жанчына.
—Ды ні пра што такое, — адказаў Білі Пілігрым.
Ён ня памятаў імя жанчыны і шчыра верыў, што ні пра што такое ня думае.
—Чаму ты дазваляеш усім клікаць сябе Білі, а не Ўільям?
—Дзеля мэтазгоднасьці, — адказаў Білі Пілігрым.
Гэта было праўдай. Ягоны цесьць, уладальнік школы аптамэтрыстаў, які ўзяў Білі Пілігрыма ў справу, быў геніем маркетынгу. Ён параіў зяцю ўсяляк заахвочваць людзей клікаць сябе «Білі», бо ласкава-памяншальная форма трывала захрасьне ў іхніх галовах. Да таго ж гэта дадасьць яму крышачку загадкавасьці, паколькі дарослых людзей зазвычай не завуць Білі. Толькі
пазнаёміўшыся зь Білі Пілігрымам, кліенты адразу стануць лічыць яго сябрам.
Тым часам ў гасьцёўні ўсчаўся гвалт — усе выказвалі сваю пагарду да жанчыны і Білі Пілігрыма, а сам ён неўзабаве апынуўся ў салёне свайго аўтамабіля. Там ён марна шукаў стырно. Сьпярша, спадзеючыся на ўдачу, усё роўна як вятрак закалашмаціў выпрастанымі рукамі вакол сябе. Калі гэта не дало плёну, дык ён пачаў мэтадычна шныпарыць такім чынам, каб не прапусьціць стырна. Ён уладкаваўся каля левых дзьвярэй і пачаў старанна абмацваць кожную пядзю прасторы перад сабой. He знайшоўшы стырна, перасунуўся яшчэ на пятнаццаць сантымэтраў управа ды пачаў шукаць ізноў. Дзейнічаючы такім чынам, Білі Пілігрым нарэшце апынуўся ля правых дзьвярэй, так нічога і не знайшоўшы. Тады ён зрабіў выснову, што нехта залез у машыну і скраў стырно. Раззлаваны Білі Пілігрым заснуў п’яным сном.
Рэч у тым, што Білі Пілігрым сеў на задняе сядзеньне сваёй машыны — вось чаму ён не знайшоў стырна.
Цяпер нехта тузае яго. Ён адчувае, што ўсё яшчэ п’яны і ўсё яшчэ злуе, бо ў яго скралі стырно. Білі Пілігрым вярнуўся на Друтую сусьветную вайну, у тыл да немцаў, а тузае яго Роланд Ўіры.
Роланд Ўіры схапіў Білі Пілігрыма загрудкі і вытнуў аб дрэва. Потым тузануў назад ды піхнуў у тым кірунку, куды, на думку Роланда Ўіры, мусіў крочыць Білі Пілігрым.
Білі Пілігрым сьпярша зьнерухомеў, а потым страсянуў галавою.
— Ідзіце вы... — вымавіў Білі.
— Чаго?
— Хлопцы, ідзіце вы ўжо безь мяне. Са мной усё будзе добра.
—3 табой што будзе?
—Усё будзе добра.
—Халера, як я ненавіджу калі ванітуюцьі — сказаў Роланд Ўіры празь пяць слаёў мокрага шаліка, атрыманага з дому. Білі Пілігрым ніколі ня бачыў твару Ўіры. Аднойчы паспрабаваў унаявіць яго сабе, і ўяўленне намалявала вобраз жабы ў акварыюме.
Недзе з паўкілямэтра Роланд Ўіры піхаў Білі Пілігрыма наперад і даваў яму высьпяткаў. Выведнікі тым часам чакалі пасярод замерзлага ручая. Яны пачулі сабачы брэх. А таксама як нехта кліча сабак — кліча як паляўнічы, які выдатна ведае, дзе знаходзіцца ягоная ахвяра.
Высокія берагі ручая надзейна хавалі выведнікаў ад чужых вачэй. Білі, сьмешна валюхаючыся, спусьціўся з адхону. За ім ступаў Ўіры, які бразгатаў, ляскатаў, зьвінеў і палаў імпэтам.
— Вось ён, хлопцы! — сказаў Роланд Ўіры. — Ен ня хоча жыць, але мы яго прымусім. Калі ён выкараскаецца з гэтай калатнечы, будзе вінаваты «тром мушкетэрам» сваёжыцьцё.
«Тут на рэчышчы Білі Пілігрым, — падумаў Білі Пілігрым, — лёгка ператварыўся б у пару. Калі б яго пакінулі на хвілінку аднаго, дык ён нікога больш не даймаў бы сваім існаваньнем. Ён ператварыўся б у пару і растаў сярод вершалінаў».
Зьнекуль зноўку гучна забрахаў сабака. Узмоцнены страхам, рэхам і зімняй цішай, сабачы голас нагадваў гук бронзавага гонгу.
Васемнаццацігадовы Роланд Ўіры прашыўся паміж выведнікамі і як бы атуліў крыламі, паклаўшы цяжкія рукі на іх плечы.
—Дык што мушкетэры зараз будуць рабіць?
Білі Пілігрым занурыўся ў прыемныя галюцынацыі. У сухіх, цёплых, белых шкарпэтках ён коўзаецца
па падлозе бальнай залі. Вялікі натоўп захоплена крычыць. Але ж цяпер Білі Пілігрым не вандруе ў часе: катаньня па бальнай залі ніколі не было і ніколі ня будзе. Гэта ўсяго толькі насланьнё ў хлопца, які канае ў ботах, набіткаваных сьнегам.
Адзін з выведнікаў схіліў галаву і дазволіў сьліне зьляцець зь языка долу. Другі зрабіў тое ж самае. Яны вывучалі бясконца малы ўплыў сьліны на сьнег і сусьветную гісторыю. У іх былі невысокія, зграбныя постаці. Яны безьліч разоў хадзілі за лінію фронту, дзе прыпадабняліся да драўляных чарвякоў: жылі ад імгненьня да імгненьня, ратаваліся страхам, думалі сьпінным мозгам без дапамогі галаўнога.
Цяпер яны выкруціліся з-пад пяшчотных руккрылаў Роланда Ўіры. Яны сказалі яму, што лепей, каб ён і яго таварыш знайшлі тых, каму б можна здацца ў палон, і што Роланда Ўіры і Білі Пілігрыма чакаць больш ніхто ня будзе.
Прамовіўшы гэта, выведнікі ўцяклі ад Роланда Ўіры ды Білі Пілігрыма, як ад надакучлівых падшыванцаў.
Білі Пілігрым працягваў коўзацца па залі, робячы піруэты ў сваіх белых шкарпэтках, піруэты, якія большасьць людзей палічыла б немагчымымі — такімі мудрагелістымі былі кручэньні, тармажэньні на лычку перад самым бартком і гэтак далей. Крыкі натоўпу працягваліся, але іх тон мяняўся разам з тым, як трызьненьне Білі Пілігрыма ператваралася ў падарожжа ў часе.
Білі перастаў коўзацца. Цяпер — восень 1957-ага і ён за трыбунай у кітайскай рэстарацыі гораду Іліюму, штат Нью-Ёрк. «Клюб львоў»* наладзіў яму стаячую авацыю. Сябры клюбу толькі што абралі Білі Пілігрыма сваім старшынём, і з гэтае нагоды ён павінны нешта сказаць. Білі Пілігрым страшэнна
напалоханы, бо баіцца схібіць. Усе гэтыя заможныя, самавітыя людзі, якія сабраліся тут, зараз убачаць, што абралі сабе ў старшыні сьмеху вартага недалэнгу з прарэзьліва-танклявым галаском — менавіта такім, які ён меў падчас вайны. Білі Пілігрым каўтнуў паветра, адчуваючы, што замест галасавых зьвязак у ягоным горле ўштукавана выразаная зь вербнага прутка сьвістулька. Горш за тое — яму бракавала словаў. Натоўп аціх. На ружовых тварах застыглі ўсьмешкі.
Білі Пілігрым адкрыў рот і адтуль выляцеў глыбокі зык. Ягоны голас ператварыўся ў вытанчаны інструмэнт. Ён жартуе так, што выклікае хвалю сьмеху. Голас становіцца сур’ёзным, потым зьвініць показкай і нарэшце завяршае прамову ў ціхмяна-чароўным рэгістры. Тлумачэньне гэтаму цуду наступнае: Білі Пілігрым наведваў курсы аратарскага майстэрства.
Цяпер Білі Пілігрым зноў вярнуўся на замёрзлы ручай, дзе Роланд Ўіры зьбіраўся выбіць зь яго ўсе ДУХІ.
Роландам Ўіры апанаваў урачысты гнеў. Яго яшчэ раз пазбыліся. Ён запіхнуў пісталет у кабуру, засунуў нож у похвы. Нож з трохгранкавым лязом і крывясьцёкамі наўсіх трох гранках. Пасьля затрос Білі Пілігрымам, грукаючы ягоным шкілетам аб бераг.
Роланд Ўіры скуголіў і румзаў праз усе слаі хатняга шаліка. Ён пачаў казаць нешта невыразнае пра тую ахвяру, якую прынёс дзеля Білі. Ўіры засяродзіўся на пабожнасьці і адвазе «трох мушкетэраў», палымяна намаляваў бліскучымі фарбамі ўсе іх дадатнасьці, іх шляхетнасьць, нязводны гонар і тую неацэнную службу, якую яны саслужылі хрысьціянству.
На думку Роланда Ўіры, віна за развал гэтай доблеснай збройнай арганізацыі цалкам ускладаецца на Білі Пілігрыма, і той павінен яе выкупіць. Білі Пілігрым сьпярша атрымаў па сківіцы, а потым Ўіры
пачаў штурхаць яго зь берага на прысыпаны сьнегам лёд ручая. Ужо на лёдзе Білі Пілігрым узьняўся на карачкі і Роланд Ўіры выцяў яго ботам па рэбрах, перакуліўшы на бок тварам да сябе. Білі Пілігрым паспрабаваў скурчыцца ў клубок.
—Як цябе наагул у войска ўзялі?! — зароў Роланд Ўіры.
Зь Білі Пілігрыма міжволі вырваўся падобны да сьмеху сутаргаваты згук.
—Дык табе сьмешна, га? — пацікавіўся Роланд Ўіры.
Ён абышоў Білі Пілігрыма ззаду. Пінжак і кашуля ў таго задраліся, агаліўшы сыііну. За колькі сантымэтраў ад ботаў Роланда Ўіры, на страшэнна худой сьпіне праступалі гузікі Білінай хрыбціны.
Роланд Ўіры адвёў назад левы бот, маючы намер даць ім па сярэдзіне сьпіны, па касьцяной рулі, у якой праходзіла так шмат важных для Білі Пілігрым дратоў.
Але тут ён заўважыў гледачоў. Пяць нямецкіх жаўнераў і сабака-вышукальнік на аброжку назіралі з высокага берага за тым, што дзеялася на паверхні замерзлай рэчкі. Сінія вочы жаўнераў поўніліся невайсковай цікаўнасьцю: чаму гэта адзін амэрыканец спрабуе забіць другога так далёка ад іхняга дому і чаму той, каго жадаюць забіць, сьмяецца?
Трэці разьдзел
Немцы і сабака бралі ўдзел у вайсковай апэрацыі, назва якой дзіўным чынам кажа сама за сябе. Гэты чалавечы занятак, які рэдка калі апісваецца ва ўсіх дэталях, але адна назва якога, пададзеная ў навінах або гістарычный літаратуры, прыносіць аматарам вайны нешта кшталту посткаітусальнай асалоды. Ва ўяўленьні шанавальнікаў бітваў ён бачыцца лянотнымі пешчамі пасьля аргазму перамогі. Ён мае назву «зачыстка тэрыторыі».
Сабака, які ў марозных далячынях наганяў страх сваім брэхам, выявіўся сучкай нямецкай аўчаркі. Сучку праціналі дрыжыкі. Ейны хвост схаваўся паміж задніх лап. Сёньня раніцой яе пазычылі ў мясцовага селяніна. Дагэтуль сучка ніколі ня брала ўдзелу ў войнах. Яна і ведаць ня ведала, у якую гульню тут гуляюць. Сучка адклікалася на мянушку Прынцэса.
Двое немцаў былі хлопчыкамі, якім бралася на адзінаццаць ці дванаццаць гадоў. Яшчэ двое — старэнькія дзядкі, бяззубыя і сьлінявыя, як карпы. Іх прызвалі з рэзэрву. Яны стаялі ўзброеныя ламаччам і абмундзіраваныя рызьзём, якое ім паздымалі з сапраўдных, але нядаўна забітых жаўнераў. Во як.
Яны былі сялянамі з другога боку нямецкалюксэмбурскай мяжы, што пралягала непадалёк. 56
Гэтай чацьверкай камандаваў капрал сярэдняга веку з чырвонымі вачыма, схуднелы і цьвёрды, як сушаная ялавічына. Яму абрыдла вайна. Яго параніла чатыры разы, і кожны раз, зацыраваўшы раны ў шпіталі, капрала зноўку пасылалі на фронт. Ён быў вельмі добрым жаўнерам, але зьбіраўся кінуць-рынуць усё ды здацца каму-небудзь у палон. На яго клыпатыя ногі былі насунутыя рудыя, абшытыя золатам кавалерыйскія боты, якія капрал сьцягнуў зь мёртвага вугорскага палкоўніка на Ўсходнім фронце. Во як.
Тыя боты былі амаль адзінай рэччу, што меў капрал. Яны зрабіліся ягоным домам. Показка пра капрала: «Аднойчы нейкі малады жаўнерчык стаяў і перыўся, як капрал ваксуе ды глянцуе свае залатыя боты. Капрал сунуў яму пад нос адзін з ботаў і сказаў: «Калі паглядзіш у іх як сьлед, дык убачыш Адама і Еву».
Білі Пілігрым ніколі ня чуў гэтае показкі. Аднак цяпер, лежачы на шэрым лёдзе, ён уперыўся ў жаўцізну капральскіх ботаў, і там, у залатой глыбіні, пабачыў Адама ды Еву. Яны стаялі аголеныя і былі такія цнатлівыя, такія ўразьлівыя і прагныя да літасьці. Білі Пілігрым любіў іх.
Ля залатых ботаў стаяла пара ступакоў у анучах. Ступакі абапіраліся на драўляныя калодкі, якія былі крыж-накрыж перацягнутыя палатнянымі паскамі. Білі Пілігрым зірнуў угору на твар ўладальніка калодак. Твар належаў юнаку, бяляваму анёлу.
Ён быў прыгожы, як Ева.
Пекны юнак, нябесная двухполая істота, дапамог Білі Пілігрыму ўзножыцца. Астатнія немцы таксама наблізіліся да яго, каб абтрэсьці сьнег і абшукаць амэрыканца на наяўнасьць зброі. У Білі Пілігрыма нічога не знайшлі. Сама небясьпечная рэч, якую на-
мацалі немцы, была пяцісантымэтровым абломкам алоўка.
Здалёк данесьліся тры бяскрыўдныя «бах» нямецкіх вінтовак. Гэта толькі што застрэлілі двух выведнікаў, якія ўцяклі ад Білі Пілігрыма ды Роланда Ўіры. Выведнікі сядзелі ў засадзе на немцаў. Немцы знайшлі іх і забілі стрэламі ў сьпіну. Цяпер выведнікі, нічога не адчуваючы, ляжалі мёртвыя ў сьнезе і фарбавалі яго ў колер малінавага марозіва. Во як. Гэтак Роланд Ўіры застаўся апошнім з «трох муіпкетэраў».
Тым часам Роланд Ўіры, з вырачанымі ад жаху вачыма, быў раззброены. Ягоны пісталет капрал працягнуў пекнаму хлопцу. А сам са зьдзіўленьнем і захапленьнем агледзеў пагрозьлівы баявы нож, сказаўшы па-нямецку, што амэрыканец без сумневу хацеў бы ўжыць той нож супроць яго, капрала: мэталічнымі пруткамі злупіць з твару скуру, тыцнуць лязо ў жывот або горла. Капрал не размаўляў па-ангельску, а Білі Пілігрым і Ўіры не гаварылі па-нямецку.
—Ніштаватыя ў цябе цацкі, — сказаў капрал Ўіры, аддаючы нож аднаму са старых. — Ну, як табе ножык? Нішто сабе, гааа?
Капрал разьдзёр шынэль і куртку на грудзях Ўіры. Медзяныя гузікі пасыпаліся як папкорн. Ён залез да Ўіры за пазуху, нібы меў намер вырваць трапяткое сэрца амэрыканца, але ж адтуль дастаў толькі браняваную Біблію.
Браняваная Біблія — гэта такая маленькая Біблія, якая можа зьмясьціцца ў нагруднай кішэні жаўнера, ля яго сэрца. Ейная вокладка абабітая стальлю.
У кішэні штаноў Роланда Ўіры капрал намацаў парнаграфічную картку з жанчынай і поні.
— Коніку страшна пашэнціла, га? Вось бы табе замест яго! — сказаў капрал і працягнуў здымак
дзядку. — Бяры трафэі! Табе страшна пашэнціла, юнача!
Пасьля ён прымусіў Роланда Ўіры сесьці ў сьнег і скінуць вайсковыя боты. Іх капрал уручыў прыгожаму хлопцу. Роланду Ўіры ён даў хлапечыя калодкі. Так што цяпер абодва амэрыканцы засталіся без прыстойнага абутку. Далей шмат кілямэтраў Ўіры грукатаў калодкамі, а Білі Пілігрым скакаў ropy і долу, ropy і долу, час ад часу натыкаючыся на Ўіры.
—Перапрашаю, — казаў Білі, або:
—Прашу прабачэньня.
Нарэшце іх прывялі да камяніцы на скрыжаваньні дарог, якая слугавала зборным пунктам для ваеннапалонных. Білі Пілігрыма з Роландам Ўіры запхнулі ўсярэдзіну. Там было цёпла і накурана. У каміне сыкала і лапатала полымя. Дровамі служыла мэбля. Тут, на падлозе, прытуліўшыся сьпінамі да сьценак, сядзела чалавек дваццаць амэрыканскіх жаўнераў — яны глядзелі на полымя і думалі аб тым, аб чым думаецца ў такіх выпадках, іншымі словамі, ні аб чым.
Усе маўчалі. Ніхто ня мог распавесьці пра вайну нічога цікавага.
Білі Пілігрым з Роландам Ўіры ўтуліліся паміж палонных, і Білі Пілігрым заснуў, паклаўшы голаў на плячук аднаго капітана, які гэтаму зусім не супраціўляўся. Той капітан быў вайсковым сьвятаром, рабінам. У яго была прастрэленая рука.
Білі Пілігрым зноў пачаў вандраваць у часе. Ён расплюшчыў вочы і ўбачыў, што апынуўся якраз проці шкляных вачэй мэханічнай савы нэфрытавага колеру. Сава дагары нагамі зьвісала з прэнта, зробленага са сталі-нержавейкі. Сава месьцілася ў Біліным кабінэце ў Іліюме і была аптамэтрам. Аптамэтар — гэта такая прылада для вымярэньня дэфэктаў пераломліваньня
сьвятла ў вачах, што скарыстоўваецца для правільнага падбору акуляраў.
Білі Пілігрым заснуў, калі вывяраў зрок пацыенткі, якая сядзела ў крэсьле з другога боку савы. Ен і раней засынаў на працы. Сьпярша яго гэта забаўляла. Цяпер ён пачаў турбавацца і ўвогуле непакоіцца за свой псыхічны стан. Білі Пілігрым схацеў прыгадаць, колькі яму гадоў — ды дзе там! Білі паспрабаваў успомніць, які цяпер год. Таксама марна.
—Спадар доктар, — нясьмела паклікала яго пацыентка.
—Гм? — азваўся Білі.
— Вы нешта зрабіліся такі ціхі...
—Прабачце.
— Вы гаварылі, гаварылі, ацяпер змоўклі...
—Хм.
— Вы ўбачылі нешта жахлівае?
—Жахлівае?
—Нейкую хваробу ў маіх вачах?
— He, не, — адпрэчыў Білі Пілігрым. Яго ізноў забірала на сон. — Вашы вочы ў парадку. Вам толькі патрэбныя акуляры чытаць.
Ён сказаў пацыентцы прайсьці да канца калідора, дзе знаходзіўся іншы кабінэт з шырокім асартымэнтам абсадак на акуляры.
Калі яна сышла, Білі Пілігрым адшмаргнуў парт’еры, але нічога ня ўбачыў, бо заміналі жалюзі, якія ён тут жа з шумам адчыніў. Зыркае сьвятло ўварвалася ў кабінэт. Знадворку, зіхочучы на азёрнай роўнядзі асфальту, стаяла безьліч прыпаркаваных аўтамабіляў. Біліна кантора зьмяшчалася ў будынку гандлёвага цэнтру на ўскраіне гораду.
Проста насупраць кабінэту стаяў яго ўласны «Кадылак» мадэлі «Эльдарада Купэ дэ Віль». Білі Пілігрым пачаў чытаць налепкі на бампэры. «На-
ведайце каньён Озэйбл!»* — казала адна налепка. «Спрыяй працы паліцыі!» — заклікала другая. Была і трэцяя налепка. «Выкажы свой недавер Эрлу Ўорэну!» — патрабавала яна. Налепкі пра паліцыю і Эрла Ўорэна падарыў Білі яго цесьць, сябра арганізацыі «Таварыства Джона Бэрча»*. На налепцы са зьвесткамі па тэхаглядзе стаяла дата: «1967». Налепка зрабіла Білі Пілігрыма саракачатырохгадовым. «Ну і дзе падзеліся ўсе тыя гады? » — спытаў у сябе Білі Пілігрым.
Білі Пілігрым зірнуў на стол. На стале ляжаў нумар «Аптамэтрычнага агляду». Часопіс быў разгорнуты на перадавіцы, якую цяпер і чытаў Білі Пілігрым. Яго вусны неўпрыкмет соўгаліся.
«Тое, што мае адбыцца ў 1968, вызначыць лёс аптамэтрыі як меней на пяцьдзясят гадоў наперад », — прачытаў Білі Пілігрым. — Гэтым папярэджаньнем Жан Тырыярт, сакратар бэльгійскага зьвязу оптыкаў, заахвочвае калег стварыць эўрапейскае таварыства аптамэтрыстаў. «Мы павінны зрабіць выбар, — зазначыў ён, — або мы змагаемся за атрыманьне прафэсійнага статусу, або ўжо пры канцы 1970 скоцімся да ролі звычайных гандляроў акулярамі».
Білі Пілігрым змушаў сябе зацікавіцца артыкулам.
Загула сырэна і напалохала яго да сьмерці. Білі Пілігрым чакаў Трэцяй сусьветнай вайны кожную хвіліну, аднак сырэна ўсяго толькі абвясьціла поўдзень. Яе ўсталявалі на самай верхавіне пажарнай вежы.
Білі Пілігрым заплюшчыў вочы. Калі ён іх расплюшчыў, дык убачыў, што вярнуўся на Другую сусьветную вайну. Ягоны голаў ляжаў на плячы рабіна. Нейкі немец дубасіў нагамі Білі Пілігрыма, загадваючы прачынацца, — яны мусілі выпраўляцца ў дарогу.
Амэрыканцы, сярод якіх быў і Білі Пілігрым, ішлі як парад блазнаў.
Пры гэтым прысутнічаў нямецкі фотакарэспандэнт з фотаапаратам «Ляйка». Ён зьняў на стужку ногі Білі Пілігрыма і ногі Роланда Ўіры. Праз два дні здымак абышоў усе нямецкія газэты як натхняльнае сьведчаньне таго, што амэрыканскае войска, нягледзячы на рэпутацыю багатай арміі, экіпіраванае збольшага абы-як.
Фотакарэспандэнт імкнуўся дабіцца праўдзівасьці вобразаў, і канваіры зынсцэнавалі для яго паланеньне. Яны пхнулі Білі Пілігрыма ў кусты. Вылазячы з гушчару, Білі Пілігрым вымудрыў ідыёцкую ўсьмешку. Немцы скіравалі на яго рулі аўтаматаў, удаючы, што бяруць амэрыканца ў палон.
Біліна ўсьмешка ў кустах была ня менш загадкавая за ўсьмешку Моны Лізы, паколькі ён увадначасьсе стаяў на нямецкай зямлі ўзору 1944 і сядзеў за стырном свайго «Кадылаку» ў 1967. Нямеччына імкліва зьнікала, a 1967 увачавідніўся і адразу пазбыўся ўплыву іншых часавых пластоў. Білі Пілігрым ехаў у «Клюб львоў» на званы абед. Стаяў гарачы жнівень, але Білін аўтамабіль быў аснаджаны пагоднікам1. Машына спынілася на чырвонае сьвятло пасярод мурынскага гета Іліюму.
Людзі, якія жылі там, нагэтулькі ненавідзелі родныя мясьціны, што месяц таму многа якіх будынкаў тут папалілі. Гэта было ўсё, што яны мелі, але ж усё роўна спалілі. Навакольле трохі нагадвала Білі эўрапейскія мястэчкі, якія ён бачыў на вайне. Узбочына і ходнік былі ў многіх месцах разьбітыя, і было добра відаць, дзе дакладна праехаліся танкі і бронетранспартэры ўнутраных войскаў.
1 Пагоднік — (наватвор) кандыцыянэр.
«Кроўны брат» — казала ружовае графіці, намаляванае на сьцяне крамы з выбітымі вітрынамі.
Нехта пагрукаў у шыбу аўто. Звонку стаяў якісь чарнаскуры. Ён прагнуў аб нечым пагаманіць. Запалілася зялёнае сьвятло. Білі, не мудруючы, зьняўся з тормазу.
Потым ён прамінуў яшчэ болыпы расьцяроб: тут мясьціны нагадвалі ці то Дрэздэн пасьля бамбаваньня, ці то паверхню Месяца. Хутка на гэтым месцы мусяць паўстаць будынак іліюмскага муніцыпалітэту, павільён мастацтваў, кавярня «Зацішная лягуна» ды элітныя дамы. Некалі тут, дзе цяпер так вусьцішна, стаяў дом, у якім вырас Білі.
Білі Пілігрыму гэтая акалічнасьць ніяк не замінала.
Прамову ў «Клюбе львоў» казаў маёр, марскі дэсантнік. Ён зазначыў, што ў амэрыканцаў няма іншага выбару, як змагацца ў Віетнаме да поўнай перамогі або знаходзіцца там, пакуль камуністы ня ўцямяць, што ім няма чаго рабіць у маленькіх краінах. Маёр двойчы наведваў Віетнам з абавязку службы. Ён распавёў як шмат жахлівага, так і шмат цікавага, што бачыў там на ўласныя вочы. Маёр выказаўся за тое, каб узмацніць бамбаваньне, забамбіць Паўночны Віетнам да стану каменнага веку, шпурляць на іх бомбы, пакуль яны ўсе там не апамятаюцца. Падчас прамовы Білі Пілігрым сядзеў спакойна: ён ані парупіўся выказацца супроць авіяналётаў на Паўночны Віетнам, ані здрыгануўся, успомніўшы, якое пекла нясуць авіябомбы. Ён ціхамірна паабедаў разам зь сябрамі «Клюбу львоў», чыім прэзыдэнтам некалі быў.
На сьцяне Білінага кабінэту ў рамачцы вісела малітва, якая дэкляравала ягоны спосаб трываць жыцьцё,
нягледзячы на тое, што ён ставіўся да жыцьця даволі абыякава:
БОЖА! ДАЙ МНЕ ЛАГОДЫ ПРЫНЯЦЬТОЕ, ШТО Я HE МАГУ ЗЬМЯНІЦЬ, МУЖНАСЬЦІ
ЗЬМЯНІЦЬ ТОЕ, ШТО МАГУ, ІМУДРАСЬЦІ —
ЗАЎСЁДЫ АДРОЗЬНІЦЬ ПЕРПІАЕ АД ДРУГОГА.
Сярод таго, чаго ня мог зьмяніпь Білі Плігрым, былі мінуўшчына, цяпершчына і будучыня.
Вось яго знаёмяць з маёрам дэсантных войскаў. Той, хто прадстаўляе Білі Пілігрыма, кажа вайскоўцу, што Білі Пілігрым, які сам ваяваў, мае сына, сяржанта «зялёных барэтаў», які цяпер змагаецца ў Віетнаме. Маёр зазначае, што «зялёныя барэты» проста малайчынкі і што спадар Пілігрым павінны ганарыцца сваім сынам.
—Я ганаруся. Я так і раблю, — адказвае Білі Пілігрым.
Білі Пілігрым паехаў дадому падрамаць трохі па абедзе. Спаць удзень яму наказаў лекар. Гэтак ён спадзяваўся вылекаваць Білі Пілігрыма ад дзіўнай немачы: Білі Пілігрым стаў заўважаць, што досыць часта, бяз дай прычыны, пачынае плакаць. Ніхто пакуль што не засьпеў яго ў сьлязах — пра гэта ведаў адно лекар, — бо Білі Пілігрым плакаў ціхенечка і зусім ня мокранька.
У Іліюме ў Білі Пілігрыма ўласны шыкоўны дом у геаргіянскім стылі. Ён зрабіўся багатым, як Кроз, на што ніколі не спадзяваўся, — жыві хоць
мільён гадоў. У краме ля пешаходнага пляцу на яго працуюць пяць іншых аптамэтрыстаў, а ён мае чыстымі шэсьцьдзесят тысяч за год. У дадатак Білі Пілігрым валодае дваццацьцю адсоткамі новага гатэлю «Голідэй Ін» на пяцьдзясят чацьвертай шашы і пяцьцюдзесяцьцю адсоткамі трох яткоў «Ласунак-халадок». Ласунак-халадок — гэта такі гатунак замарожанага яечнага крэму. Ён дорыць асалоду, якую толькі можа даць марозіва, але безь непрыемнай абледзянеласьці, уласьцівай звычайнаму эскімо.
Цяпер Білін дом пуставаў. Яго дачка Барбара мелася неўзабаве выйсьці замуж, і цяпер разам з Валенсіяй паехала ў цэнтар гораду выбраць крышталь ды срэбнае снадзіва на пасаг. Пра гэта паведамляла нататка, што ляжала на кухонным стале. Прыслуга ў доме адсутнічала наагул. Людзі больш не жадаюць рабіць кар’еру слугі. I сабакі ў доме не вялося.
Раней быў сабака на мянушку Спот, але ён скалеў. Во як. Білі Пілігрым вельмі любіў Спота, а Спот любіў Білі Пілігрыма.
Па ўсходах, усланых дывановай дарожкаю, ён падняўся ў іхнюю з жонкай спачывальню. Пакой аздаблялі шпалеры ў кветкі. На століку ля двухспальнага ложка стаяла радыё з уштукаваным гадзіньнікам. Таксама на століку знаходзіліся пімпкі для коўдры з электрычным падагрэвам і рубільнік, што прыводзіў у дзеяньне нямоцны вібратар, прышрубаваны да спружынаў матрацу. Вібратар меў фабрычную назву «Магічныя пальцы». Усталяваць вібратар было таксама ідэяй лекара.
Білі Пілігрым зьняў пукатыя акуляры, скінуў куртку, разьвязаў галыптук і разуўся. Потым зачыніў жалюзі, зашморгнуў парт’еры і лёг проста на посьцілку. Але сон не ішоў. Замест яго нагарнуліся сьлёзы.
Паліліся з вачэй. Білі Пілігрым улучыў «Магічныя пальцы» і, плачучы, загойдаўся.
Зазьвінеў дзьвярны званок. Білі Пілігрым устаў з ложка ды глянуў з акна на парадныя сходы: ці не чакае яго які важны госьць? Але ж ля дзьвярэй стаяў калека. Ён курчыўся ў прасторы, як Білі Пілігрым курчыўся ў часе. Канвульсіі змушалі калеку ўвесь час сутаргавата рухацца і крывіць твар — быццам ён намагаўся пераняць славутых кінаактораў.
На другім баку вуліцы іншы калека таксама націскаў на пімку званка. Ён абапіраўся на мыліцы. Калека меў толькі адну нагу. Ён быў нагэтулькі моцна ўплішчаны паміж мыліцамі, што плечы прыціснуліся да вушэй.
Білі Пілігрым ведаў, чым займаюцца калекі — падпісваюць жыхароў раёну на часопісы, якія да іх ніколі ня дойдуць. Але людзі ўсё адно падпісваліся, бо ім было шкада гэтых немачных каміваяжораў. Два тыдні таму Білі Пілігрым чуў аб гэтым ашуканстве ў «Клюбе львоў» ад аднаго выступоўцы, прадстаўніка Бюро па спрыяньні прыватнаму бізнэсу. Прадстаўнік папрасіў, каб той, хто ўбачыць калекаў, якія шчыруюць у іх раёне, адразу ж тэлефанаваў ў паліцыю.
Білі Пілігрым абгледзеў вуліцу і заўважыў новы «Б’юік-Рыўера» за колькі кварталаў ад дому. У машыне сядзеў чалавек, і тады Білі Пілігрым зрабіў слушную выснову, што гэта менавіта той, хто наняў калекаў хадзіць па дамах. Назіраючы за інвалідамі ды іхнім босам, Білі Пілігрым працягваў плакаць. Дзьвярны званочак зьвінеў бы шалёны.
Білі Пілігрым заплюшчыў вочы, потым зноў іх расплюшчыў. Ён усё яшчэ плакаў, але ўжо па дарозе ў Люксэмбург. Білі Пілігрым валачыўся пад канвоем разам з мноствам іншых палонных амэрыканцаў. A сьлёзы ў вочы наганяў люты сівер.
3 таго самага моманту, як яго пхнулі ў хмызьнякі для фатаздымку, Білі Пілігрым стаў бачыць агні сьвятога Эльма — гэта такі від электрамагнітнага выпраменьваньня. Яно ўзьнікала вакол галоваў яго братоў па няшчасьці ды іх канваіраў. Зьзяньне было таксама наўкол вершалінаў дрэваў і вільчакоў люксэмбурскіх дахаў. Гэта было пекнае відовішча.
Білі Пілігрым, як і іншыя амэрыканцы, ішоў з рукамі за галавою. Ен скакаў ropy і долу, ropy і долу. Час ад часу сутыкаўся з Роландам Ўіры.
—Прашу прабачэньня, — прыгаворваў Білі Пілігрым.
Вочы Роланда Ўіры таксама засьцілі сьлёзы. Ён плакаў праз жудасны боль у нагах. Драўляныя калодкі ператварылі яго ступакі ў крывавую кашу.
На кожным скрыжаваньні да Білінай групы далучалася ўсё болып амэрыканцаў з рукамі за німбаноснымі патыліцамі. Білі Пілігрым усьміхаўся ім. Яны плылі, як вада — з пагоркаў долу, ды нарэшце сягнулі самага нізу даліны, там, дзе кружляў гасьцінец. Праз даліну цякла Місысыпі зьняслаўленых амэрыканцаў. Дзясяткі тысяч амэрыканцаў валачылася на ўсход, тымчасам як іхнія рукі сьціскалі патыліцы. Амэрыканцы ўздыхалі і стагналі.
Калі надвячоркавае сонца выплыла з-за хмараў, Білі Пілігрым разам са сваёй групай уліўся ў агульную раку зьняслаўленьня.
Гасьцінец не прызначаўся выключна для амэрыканцаў. На левым баку дарогі рыпелі ды грукацелі колы машынаў, якія везьлі нямецкія рэзэрвы на фронт. Рэзэрвісты былі лютыя, аброслыя шчэцьцю мужчыны з абветранымі тварамі. Іх блішчастыя зубы паходзілі на клявішы піяніна.
Абвешаныя аўтаматамі, рэзэрвісты курылі цыгары ды спажывалі алькаголь. Яны па-хіжацку кусалі кіл-
басу і сьціскалі ў піурпатых далонях гранаты-лімонкі, якія робяць зь людзей бульбяную кашу.
На вежы аднаго танка, маючы ўсё неабходнае для невялічкага банкету падвясёленых герояў, баляваў сабе жаўнер у чорнай форме. Калі танк мінаў калёну палонных, жаўнер плюнуў у іх бок. Плявок трапіў на плячо Ўіры, уганараваўшы яго аксэльбантам з саплёй, кілбаснай кашы, тытунёвага соку і шнапсу.
Білі Пілігрым знайшоў поўдзень страшэнна цікавым — толькі пасьпявай глядзець: танкавыя заслоны «Зубы дракона»*, розныя машыны для забойстваў і босыя трупы з нагамі колеру слановае косткі з блакітнымі прожылкамі. Во як.
Скочучы долу і ropy, долу і ropy, Білі промніста ўсьміхнуўся сьветлай, колеру ляванды, вясковай хаце, сьцены якой былі ўшпіляныя выбоінамі ад кулямётных чэргаў. На перакошаным ганку стаяў нямецкі палкоўнік. Да палкоўніка тулілася яго бляклая выляжанка.
Білі Пілігрым сутыкнуўся з плячом Ўіры, і Ўіры заскуголіў:
—He штурхай мяне! He штурхай мяне!
Цяпер яны падымаліся на невялічкі грудок. Асягнуўшы яго, палонныя пакінулі Люксэмбург і прыйшлі ў Нямеччыну.
Каб здымаць гэтую бліскучую перамогу, на мяжы паміж дзяржавамі была ўсталяваная кінакамэра. Білі Пілігрым і Роланд Ўіры абмінулі двух апранутых у мядзьведжыя футры цывільных мужчынаў, якія абаперліся на камэру. У кінаапэратараў даўно скончылася стужка, каб здымаць.
Адзін зь іх навёў камэру на твар Білі Пілігрыма, але потым зноўку перакіраваў яе на сузіраньні вечнасьці.
Над вечнасцью ўздымаўся тонкі слупок дыму. Там варочаўся бой. Там гінулі людзі. Во як.
I закацілася сонца, і Білі Пілігрым убачыў, што дашкандыбалі яны да пэрону. Ва ўсе бакі цягнуліся бясконцыя шэрагі вагонаў. Яны прывезьлі рэзэрвы на фронт. Зараз вагоны мусілі забраць ваеннапалонных углыб Нямеччыны.
Шалёна танчылі промні ліхтарыкаў.
Немцы разьмеркавалі ваеннапалонных паводле званьняў. Сяржанты апынуліся зь сяржантамі, маёры з маёрамі і гэтак далей. Побач зь Білі Пілігрымам стаяла цэлае аддзяленьне палкоўнікаў. У аднаго зь іх было двухбаковае запаленьне лёгкіх — паднялася тэмпэратура і круцілася галава. Каб утрымацца на нагах і ня даць пэрону лупануць сябе, палкоўнік глядзеў Білі Пілігрыму проста ў вочы.
Палкоўнік доўга кашляў, а потым запытаўся:
—Ты адзін з маіх хлопцаў?
Палкоўнік страціў цэлы полк, чатыры з паловаю тысячы жаўнераў, — па сутнасьці, дзетак.
Білі Пілігрым нічога не адказаў, бо для яго пытаньне было пазбаўленае ўсякага сэнсу.
—Зь якой ты вайсковай часткі? — зноў спытаў палкоўнік.
Ён кашляў безупынку. Кожны раз, калі палкоўнік удыхаў паветра, ягоныя лёгкія храбусьцелі, як прасякнутыя алеем папяровыя пакеты.
Білі Пілігрым не памятаў, зь якой ён вайсковае часткі.
—Ты з чатырыста пяцьдзясят першага?
— Чатырыста пяцьдзясят першага чаго? — перапытаў Білі. Запанавала ціша.
—Пяхотнага палка, — нарэшце вымавіў палкоўнік.
—А-а...
Зноў усталявалася цішыня, падчас якой палкоўнік канаў на вачах, пакрысе страчваючы раўнавагу. Нарэшце ён прасіпеў празь вільгаць:
—Гэта ж я, хлопцы! Гэта я, Шалёны Боб!
Палкоўнік заўсёды прасіў, каб падначаленыя называлі яго «Шалёны Боб».
Па сутнасьці, аніхто з тых, хто мог тут, на пэроне, пачуць палкоўніка, ніколі не служыў у ягоным палку. Ніхто, за выняткам Роланда Ўіры, але ж яму было не да таго. Адзінае, пра што мог думаць Роланд Ўіры, быў страшэнны боль у нагах.
Тым часам палкоўнік трызьніў, мроячы, што ён у апошні раз зьвяртаецца з прамоваю да свайго любага палка, кажучы, што ім няма чаго саромецца, бо на полі бою засталося шмат мёртвых немцаў, якія, канаючы, клялі лёс за тоё, што ён сутыкнуў іх з чатырыста сорак першым. Палкоўнік прамармытаў, што адразу па вайне ён мае намер зладзіць сустрэчу аднапалчанаў у сваіх родных мясьцінах, у горадзе Коды, штат Ваямінг, і што ў гонар аднапалчанаў засмажыць цэлае цяля.
Усё гэта палкоўнік прамовіў, гледзячы Білі проста ў вочы. Праз балбатню палкоўніка ў беднай галоўцы Білі Пілігрыма загуло рэха.
—Хай абароніць і ўсьцеражэ вас Бог, хлопцы! — прагрымеў палкоўнік, і рэха падхапіла прамоўленае.
На астатак палкоўнік сказаў:
— Хлопча, калі будзеш у Коды, штат Ваямінг, проста спытай Шалёнага Боба!
Я зьезьдзіў туды. Як і мой баявы таварыш Бэрнард В. ОТэйр.
Разам з процьмаю іншых шарагоўцаў Білі Пілігрыма запхнулі ў вагон. Ён і Роланд Ўіры апынуліся ў адным цягніку, але ў розных вагонах.
У кутах вагонаў, пад самым дахам, былі прадухі. Білі Пілігрым апынуўся ля адной зь іх. Калі натоўп пачаў ціснуць, ён, каб было чым дыхаць, ускараскаўся па дыяганальнай падпоры трохі вышэй. Апынуўшыся ўпоравень з прадухай, Білі Пілігрым убачыў іншы цягнік, што спыніўся побач.
Знадворку некалькі немцаў пісалі сіняй крэйдаю на сьценах цягніка колькасьць людзей у кожным вагоне, іх званьне, нацыянальную прыналежнасьць і час іх пасадкі. Другія апляталі дзьверы вагонаў дротам або засоўвалі іх на жалезныя пруты ды на іншыя жалезкі, падабраныя на адхонах. Білі чуў, як нехта піша крэйдай на ягоным вагоне, але ня бачыў, хто гэта робіць. Большасьць шарагоўцаў у Біліным вагоне былі зусім яшчэ маладыя хлопцы — самы канец дзяцінства, але ў куце побач сядзеў абцёрханы жыцьцём саракагадовы валацуга.
—Было мне і пагаладней, — паведаміў Білі Пілігрыму валацуга, — быў я ў месцах паскуднейшых за гэтае. От, тут ня так усё пагана!
Нехта з вагону, што стаяў насупроць, крыкнуў у прадуху, што ў іх толькі што памёр чалавек. Во як.
Чатыры канваіры крык пачулі. Навіна іх ня надта ўзрушыла.
—Я, я, — сказаў адзін зь іх, задуменна хітаючы галавою. — Я, я.
Канваіры вырашылі не адмыкаць дзьверы вагону зь нябожчыкам. Замест таго яны адамкнулі наступны вагон і Білі Пілігрым быў зачараваны тым, што ўбачыў усярэдзіне. Гэта нагадвала рай. Там гарэлі сьвечкі, там стаялі ложкі, заваленыя пуховымі коўдрамі і дзяружкамі. Там палала пліта, зробленая з снараднай гільзы. На пліце стаяла кавярка. Там узвышаўся стол з бутэлькай віна, боханам хлеба і палкай кілбасы. Там дыміліся чатыры місы супу. A
на сьценках там віселі карціны з азёрамі, замкамі ды гожымі маладзіцамі.
To быў дом на колах для людзей, чыім сталым заняткам зьяўлялася суправаджэньне грузаў, заўсёднае матляньне туды і назад. Чатыры жаўнеры-канваіры залезьлі ў вагон і засунулі за сабой дзьверы.
Па невялікім часе выйшлі, курачы цыгары і лагодна гамонячы на нізкіх рэгістрах нямецкае мовы. Адзін зь іх убачыў у вэнтыляцыйнай прадусе Білін твар. Ён са знарочыстай строгасьцю пагразіў Білі пальцам: маўляў, глядзі, будзь разумненькім хлопчыкам!
Амэрыканцы з суседняга цягніка другі раз крыкнулі канваірам, што ў вагоне нябожчык. Тады немцы выцягнулі са свайго ўтульнага жытла насілкі, адчынілі вагон зь нябожчыкам і залезьлі ўсярэдзіну. Там было амаль пуста — усяго толькі шэсьць жывых палкоўнікаў і адзін памерлы.
Немцы нарэшце вынесьлі нябожчыка. Гэта быў Шалёны Боб. Во як.
Уначы цягнікі пачалі перакідвацца гудкамі і потым паехалі. На паравозе і на апошнім вагоне вісела па паласатым чорна-аранжавым сьцягу. Яны паказвалі самалётам, што бамбаваць гэты цягнік нельга, бо ён вязе палонных.
Вайна набліжалася да заканчэньня. Цягнікі рушылі на ўсход пры канцы сьнежня. Вайна скончыцца ў траўні. Нямецкія лягеры былі перапоўненыя, на складах не засталося ежы для палонных і скончыўся вугаль, каб ацяпляць для іх памяшканьні. Аднак палонных везьлі ды везьлі.
Цягнік Білі Пілігрыма, найдаўжэйшы ад усіх, заставаўся на месцы два дні.
—От, тут зусім не пагана! — сказаў Білі Пілігрыму саракагадовы валацуга на другі дзень. — Тут зусім, зусім не пагана.
Білі Пілігрым зірнуў цераз прадуху. Пэрон спусьцеў, і толькі далёка-далёка на запасной каляіне застаўся адзін самотны цягнік. Санітарны, з намаляванымі фарбай чырвонымі крыжамі. Яго паравоз сьвіснуў. Паравоз Білінага цягніка сьвіснуў у адказ. Яны казалі адзін аднаму: «Прывітаньне!»
Але цягнік, дзе быў Білі Пілігрым, застаўся на месцы. Толькі з вагонаў усё роўна нікога не выпускалі. Для канваіраў, што хадзілі ўздоўж цягніка, кожны вагон з пасажырамі ператварыўся ў адзіны арганізм, які еў, піў ды спаражняўся цераз прадухі. Праз тыя прадухі ён таксама размаўляў ці часам нават енчыў. Усярэдзіну вагону патраплялі вада, боханы чорнага хлеба, каўбаскі ды сыр, а вонкі выходзіла лайно, урына і словы.
Чалавечыя істоты, што знаходзіліся ўсярэдзіне, выпаражняліся ў каску, якую потым перадавалі людзям ля прадухі, каб тыя выкінулі ейнае зьмесьціва вонкі. Білі якраз быў кідальнікам. Чалавечыя істоты таксама перадавалі біклагі, якія напаўнялі канваіры. Калі падавалася ежа, чалавечыя істоты станавіліся ціхмянымі ды рахманымі. Яны дзялілі ежу.
Чалавечыя істоты спалі па чарзе. Hori тых, хто стаяў, нагадвалі слупы, якія ўкапалі ў цёплую, поўную пярдыкі і ўздыхаў, глебу. Той дзіўнай глебаю былі прыспаныя целы, што прытуліліся адзін да аднаго, не раўнуючы як лыжкі ў шуфлядцы.
Цягнік паволі рушыў на ўсход.
Тым часам настала Божае Нараджэньне. У калядную ночку Білі Пілігрым з абцёрханым жыцьцём валацугам прытуліліся адзін да аднаго, не раўнуючы як лыжкі ў шуфлядцы. I Білі Пілігрым заснуў і пачаў вандраваць у часе, і патрапіў у 1967, калі яго скраў лятальны сподак з плянэты Тральфамадор.
Чацьверты разьдзел
Уноч пасьля вясельля дачкі Білі Пілігрым ня мог заснуць. Яму сорак чатыры. Вясельле адгулялі надвячоркам на заднім двары BiniHara дому ў паласатым, стракатых колераў, будане. Палосы былі аранжавыя і чорныя.
Білі Пілігрым і ягоная жонка Валенсія ляжалі ў вялікім двухспальным ложку, не раўнуючы як лыжкі ў шуфлядцы. Іх гайдалі «Магічныя пальцы». Каб заснуць, Валенсія ня мела патрэбы ў «Магічных пальцах». Цяпер яна хропла, што тая бэнзапіла. У беднай жанчыны больш не было мацічнікаў і маціцы. Іх выдаліў хірург — адзін зь Біліных кампаньёнаў, суўладальнік новага гатэлю «Голідэй Ін».
На небе была поўня.
Пры месяцовым сьвятле Білі Пілігрым выбавіўся з пасьцелі. Ён пачуваўся промністай зданьню —нібы яго захуталі ў халоднае футра, поўнае статычнай электрычнасьці. Білі Пілігрым зірнуў на свае босыя ногі. Яны зрабіліся колеру слановае косткі з блакітнымі прожылкамі.
Цяпер Білі Пілігрым сноўдаўся на другім паверсе па калідоры, ведаючы, што хутка яго павінен скрасьці лятальны сподак. Калідор пакрывалі, як зэбру, палосы цемры і палосы месяцовага сьвятла. Тое сьвятло пранікала ў калідор празь дзьвярныя вушакі пустых пакояў, што належалі Біліным дзеткам, якія ўжо не
былі дзеткамі. Яны пакінулі гэты дом назаўжды. Білі Пілігрым кіраваўся як страхам, так і яго адсутнасьцю. Страх загадваў спыніцца. Адсутнасьць страху падахвочвала ісьці далей. Білі Пілігрым спыніўся.
Потым зайшоў у пакой дачкі. Там стаяў спустошаны куфар і шафа, у якой нічога не вісела. Спасярод пакою было скінутае шмуцьцё, якое дачка не змагла забраць у свой мядовы месяц. На падваконьні стаяў яе, з уласным нумарам, невялічкі тэлефонны апарат. Яго малюпаценькая лямпачка ўзорылася ў Білі Пілігрыма чырвоным вочкам. I тут тэлефон зазваніў.
Білі Пілігрым падняў слухаўку. На другім канцы яму адказаў нейкі п’яніца. Білі Пілігрым амаль зьветрыў ягонае дыханьне, напоенае гарчычным газам з ружамі. П’яніца памыліўся нумарам. Білі Пілігрым павесіў слухаўку. На падваконьні стаяла бутэлька з прахаладжальным напоем. Этыкетка з гонарам казала, што ў напоі няма хоць якой энэргетычнай каштоўнасьці.
На сваіх колеру слановае косткі з блакітнымі прожылкамі нагах Білі Пілігрым спусьціўся на першы паверх. Ён завітаў у варыўню, дзе прамень месяцовага сьвятла выхапіў зь цемры паўпустую бутэльку шампанскага, якая стаяла на кухонным стале — парэшткі банкету ў будане. Нехта заткнуў бутэльку коркам. Здавалася, бутэлька казала: «Выпі мяне!»
Білі Пілігрым адкаркаваў яе вялікімі пальцамі. Корак ня бахнуў. Вытхлая шампань у бутэльцы не падавала прыкметаў жыцьця. Во як.
Білі Пілігрым зірнуў на гадзіньнік, уштукаваны ў газавую пліту. Трэба было неяк змарнаваць гадзіну да прылёту сподка. Ён скіраваўся ў гасьцёўню, гойдаючы бутэлькаю як абедзенным званочкам. Улучыў тэлевізар.
Білі Пілігрым ужо патроху вывальваўся з гнязда свайго часу, таму ў яго атрымалася ўбачыць вячэрняе кіно сьпярша ззаду наперад, а потым — сьпераду назад. Паказвалі стужку пра амэрыканскія бамбавікі часоў Другой сусьветнай вайны і пра адважных лётчыкаў, якія ляталі на гэтых бамбавіках. Калі Білі Пілігрым глядзеў кіно ззаду наперад, сюжэт разьвіваўся прыблізна так:
«Амэрыканскія самалёты, прадзюраўленыя кулямі і напоўненыя параненымі ды забітымі ўзьляцелі задам наперад зь лётнішча ў Англіі. Над Францыяй колькі нямецкіх зьнішчальнікаў наблізілася да іх, усмоктваючы ў сябе свае кулі, вяртаючы на месца кавалкі абшыўкі і ажыўляючы экіпаж амэрыканскіх бамбавікоў. Тое ж адбывалася і з ужо зьбітымі амэрыканскімі самалётамі — яны зноўку ўзьляцелі, далучаючыся да эскадрыльлі, якая задам наперад праляцела па-над запаленымі нямецкімі гарадамі. Бамбавікі адчынілі люкі на бомбы і, напружыўшы ўвесь свой дзівосны магнэтызм, скарылі полымя, сабралі яго ў цыліндрычныя мэталёвыя трубкі і вярнулі у нутро самалётаў. Потым члены экіпажу спрытна схавалі іх у скрыні. Самі немцы таксама мелі ўласныя дзівосныя прыстасаваньні, якія выглядалі, як доўгія мэталёвыя рулі. Тыя рулі маглі рапараваць значна больш кавалкаў абшыўкі і ажыўляць нашмат болып людзей, чым амэрыканскія прылады. Аднак яшчэ заставалася колькі параненых членаў экіпажу і колькі зламаных самалётаў. Але ўжо над Францыяй нямецкія самалёты зьніклі, і ўсе сталіся цэлымі ды жывымі, і ўсё запрацавала наноў.
Калі бамбавікі вярнуліся на авіябазы, са скрыняў дасталі цыліндрычныя мэталёвыя снарады і адправілі іх па моры назад у Злучаныя Штаты Амэрыкі, дзе заводы працавалі дні і ночы, разьбіраючы небясь-
печнае зьмесьціва снарадаў на бяскрыўдныя складнікі. Як кранальна — гэтую працу рабілі пераважна жанчыны! Потым руду адправілі морам ў далёкія краіны да спэцыялістаў прамысловасці, якая займалася здабываньнем карысных выкапняў. Тыя мусілі вярнуць руду зямлі, схаваць яе як сьлед, каб тая руда больш ніколі нікому не нашкодзіла.
Амэрыканскія лётчыкі паздавалі сваю вайсковую форму і зрабіліся вучнямі старэйшых клясаў. «Дый Гітлер ператварыўся ў дзіця», — дадумаў Білі, бо ў фільме гэтага не было. У сваіх думках Білі Пілігрым трохі адхіліўся ад сюжэту кінастужкі. «Усе перакінуліся ў дзетак, і ўсё чалавецтва, бяз выняткаў, дзейнічала супольна, каб стварыць двух дасканалых людзей, якіх завуць Адам і Ева», — зрабіў дапушчэньне Білі.
Ён паглядзеў кіно пра вайну ззаду наперад і сьпераду назад — і тут прысьпеў час выйсьці на задні двор, каб сустрэць лятальны сподак. На двары ягоныя колеру слановае косткі з блакітнымі прожылкамі ногі трушчылі мокрую салатку газону. Білі Пілігрым спыніўся, глытнуў вытхлай шампані. Яна нагадвала «Спрайт». Ён нават ня ўзьняў вачэй угору, паколькі ўжо ведаў, што тральфамадорскі сподак быў на падлёце. I Білі Пілігрым убачыць яго даволі хутка, звонку і знутры, ён таксама ўбачыць тое месца, адкуль сподак прыляцеў, ды ўбачыць яго даволі хутка.
У сябе над галавою Білі пачуў крык, які мог быць крыкам савы, але ж гэта была не сава. Гэта быў лятальны сподак з плянэты Тральфамадор, які перасоўваўся ў прасторы і часе, вось чаму Білі Пілігрыму падалося, што ён прыляцеў ніадкуль. Зьнекуль забрахаў сабака.
Сподак быў дзьвесьце пяцьдзясят мэтраў у папярэчыне і меў ілюмінатары па абводзе. Зь люкаў
сыходзіла барвовае сьвятло, якое пульсавала. Адзіным гукам, што выдаваў сподак, была савіная песьня. Сподак спусьціўся ніжэй, каб завіснуць якраз над Білі Пілігрымам і захапіць яго ў цыліндар барвовага сьвятла. Калі ў днішчы сподка адчыніўся пнэўматычны люк, пачуўся гук, падобны да пацалунка. Долу заструменіліся вяровачныя лескі, упрыгожаныя, усё роўна як кола агляду, каляровымі лямпачкамі. Біліна воля была спаралюшаваная атамным блястэрам, скіраваным на яго з ілюмінатару. Прагучаў загад, каб ён схапіўся за ніжнюю папярочку вяровачных лесак. Білі падпарадкаваўся. Папярочка была намагнічаная, і таму яна трывала прыхапіла далонь. Білі паднялі ў шлюз, і кампутарная сыстэма зачыніла за ім ніжні люк. Толькі калі вяровачныя лескі пачалі намотвацца на ўнутрышлюзавую шпулю, Білі Пілігрым змог адняць рукі ад папярочкі. I адно тады Біліна галава пачала працаваць.
У шлюзе былі адтуліны зь лінзамі, да якіх прыціснуліся жоўтыя вочы. На сьценцы вісеў гукальнік. Тральфамадорцы ня мелі дыхніцы. Міжсобку яны стасаваліся тэлепатыяй, але зь Білі Пілігрымам размаўлялі пры дапамозе кампутара і нейкага апарату накшталт электрычнага аргану, які пераймаў гукі любой зямной мовы.
—Ласкава запрашаем на борт, спадар Пілігрым, — сказаў гукальнік. — У вас ёсьць пытаньні?
Білі Пілігрым аблізаў губы, крыху задумаўся і запытаў:
—Чаму мяне?
— Вы задалі вельмі зямное пытаньне, спадар Пілігрым. Чаму вас? Калі так, дык чаму нас? Чаму ўсіх урэшце?.. Зразумейце: проста таму што цяпер гэты момант. Вы калі-колечы бачылі захраслых у бурштыне жучкоў?
—Ara.
Білі Пілігрым ня толькі бачыў такіх жучкоў: у ягоным кабінэце ляжала бурштынавае падобнае да кулі прэс-пап’е, з захраслымі ў ёй багоўкамі.
—To ж бо, спадар Пілігрым! Мы таксама захрасьлі ў бурштыне гэтага імгненьня. Таму, калі ласка, ніякіх «чаму мяне».
У паветра, якім дыхаў Білі Пілігрым, упырснулі снатворнае. Прыспанага Білі Пілігрыма перанесьлі ў каюту, дзе прывязалі да жоўтага фатэлю, скрадзенага з крамы «Сырз энд Роўбак». Трум лятальнага сподка быў набіткаваны ўсялякімі скрадзенымі таварамі зь Зямлі, якія прызначаліся для мэбляваньня Білінага пакою ў тральфамадорскім заапарку.
Вялізнае паскарэньне сподка, калі ён пакідаў Зямлю, скурчыла млявае цела, скрывіла твар, і Білі Пілігрым зноў вываліўся з часу. Ён вярнуўся на вайну.
Калі Білі Пілігрым прыйшоў да памяці, дык ад сподка не засталося і знаку. Білі Пілігрым зноў апынуўся ў цягніку, які ехаў па Нямеччыне.
У вагоне некаторыя падымаліся з падлогі, іншыя наадварот, клаліся. Білі Пілігрым таксама мерыўся легчы. Было б так добра паспаць! Цемра панавала ў вагоне, цемра панавала таксама па-за вагонам, што валачыўся не хутчэй за тры кілямэтры на гадзіну. Мінала багата часу, перш чым кола трапляла на стык паміж рэйкамі. Данясецца грук — і мог прайсьці год, перш чым пачуеш наступны.
Цягнік часьцяком стаяў, каб прапусьціць стратэгічна важныя эшалёны, якія грымотна праляталі побач. Да таго ж ён часам спыняўся на запасной каляіне каля чарговай турмы, каб пакінуць там некалькі вагонаў. Гэтак, нясьпешна, цягнік валачыўся праз усю Нямеччыну, карацеючы з кожным днём.
Білі Пілігрым пачаў асьцярожненька ўтуляцца паміж людзьмі, чапляючыся за дыяганальную мэталёвую падпору ў куце. Ён імкнуўся зрабіцца бязважкім для тых, да каго далучаўся на падлозе. Ён ведаў, што калі кладзесься на падлогу, вельмі важна ператварыцца ў бясплотную здань. Ён забыў, чаму гэта так важна, але ж яму неўзабаве нагадалі.
— Білі? — сказаў той, ля каго Білі Пілігрым зьбіраўся прымайстравацца, — гэта ж тпы там?
Білі Пілігрым не адказаў — адно заплюшчыў вочы, працягваючы асьцярожна туліцца.
— Каб цябе ліха! — вылаяўся чалавек. — Гэта ж ты тут, так?
Чалавек сеў на куртачкі і пачаў шнарыць па Біліным целе.
—Ну, вядома ж, гэта ты! А зараз — шкындзёхай адсюль!
Білі Пілігрым таксама сеў, засмучаны ўшчэнт, гатовы расплакацца.
—Прэч адсюль! Я жадаю спаць!
—Змоўч! — сказаў нехта трэці.
— Я замаўчу, але хай ён пойдзе прэч.
Тады Білі Пілігрым узножыўся, чапляючыся за перакрыжаваную падпору.
— Дзе ж тады мне спаць? — ціхенька спытаў ён.
—Толькі не са мною.
—Толькі не са мною, падла, — сказаў нехта яшчэ. — Ты крычыш...Ты брыкаесься.
— Праўда?
—Праўда, праўда, каб цябе! Брыкаесься, гад, і скуголіш.
— Праўда?
— Шкындзёхай, Пілігрым.
I тут загучала харавая песьня-стогн, у якой здавалася, браў удзел увесь вагон. Выдавала на тое, што амаль кожны меў сваю жудасную гісторыю пра Біліны
зьверствы, учыненыя ім у сьне. Усе настойвалі, каб той ішоў прэч.
Выходзіла, што Білі Пілігрым мусіў спаць стоячы або ня спаць наагул. Ночы ж рабіліся халаднейшымі, і праз прадухі перасталі падаваць ежу.
На восьмы дзень саракагадовы валацуга сказаў Білі Пілігрыму:
—Тут ня так усё пагана! Дый мне ўсюды добра...
—Праўда?.. — пацікавіўся Білі Пілігрым.
На дзявяты дзень валацуга памёр. Во як. Яго апошнімі словамі было:
—Хіба ж тут кепска?! Тут ня так усё пагана!
Сьмерць як бы зацялася на дзявятым дні, бо тым жа днём сканаў чалавек таксама ў суседнім вагоне. Роланд Ўіры памёр праз заражэньне крыві, якое пачалося ў ступаках, ператвораных у крывавую таптуху. Во як.
Роланд Ўіры, які перад сьмерцю быў у паўпрытомнасьці, бясконца распавядаў аб трох мушкетэрах; жаліўся, што неўзабаве памрэ; перадаваў апошнія наказы і прывітаньні сваёй сям’і ў Пітсбургу. Да таго ж ён жадаў каб за яго адпомсьцілі — таму разпораз вымаўляў імя чалавека, які забіў яго. I таму ўсе ў вагоне выдатна засвоілі, як завуць забойцу.
—Хто мяне забіў? — мог спытаць хоць каго Роланд Ўіры.
I кожны ведаў адказ — «Білі Пілігрым».
На дзясятую ноч нехта выняў прэнт зь дзьвярэй вагону і адсунуў іх. Білі Пілігрым напаўляжаў, абапёршыся на падпору, укрыжаваўшы сам сябе, і кручкаватымі, колеру слановае косткі з блакітнымі прожылкамі пальцамі, чапляўся за ніжнюю частку прадухі. Калі адчыніліся дзьверы, Білі Пілігрым кашлянуў, а як кашлянуў, дык пачаў дрыстаць вадкай кашкай. Гэта
адбылося ў адпаведнасьці з трэцім Законам мэханікі сэра Ісаака Ньютана. Закон кажа, што кожнае дзеяньне выклікае супрацьдзеяньне, якое роўнае дзеяньню паводле моцы і супраціўнае яму паводле кірунку.
Дарэчы, карысная інфармацыя для вырабу ракет.
Цягнік прыбыў на запасную каляіну турэмнага вакзалу. Першапачаткова гэтую турму пабудавалі як лягер сьмерці для савецкіх ваеннапалонных.
Усярэдзіну вагону зазірнулі нямецкія канваіры. Яны лыпалі вачыма, як совы, і ціхенька буркавалі. Канваіры ніколі ня мелі справы з амэрыканцамі, аднак без сумневу былі знаёмыя з гэтым відам грузу. Немцы ведалі, што, па вялікім рахунку, гэты груз зьяўляецца вадкасьцю, якую можна стымуляваць нясьпешна цекчы на голас і сьвятло.
Стаяла ноч.
Адзінаю крыніцаю сьвятла зьяўлялася самотная лямпачка на высокім слупе, які стаяў наводдаль. Наўкол усё маўчала, за выняткам канваіраў, што буркавалі як галубкі. I вадкасьць пацякла. Яна зьбіралася ў камякі на парозе ды нязграбна плюхалася на зямлю.
Білі Пілігрым стаў перадапошняй чалавечай істотаю, якая выбрыла з вагону. Апошнім быў саракагадовы валацуга. Ен ня мог цякчы, ня мог плюхнуцца на зямлю. Ён перастаў быць вадкасьцю. Ён скамянеў. Во як.
Білі Пілігрым не жадаў гахнуцца на зямлю з парога вагону, бо шчыра верыў, што разьляціцца на друзачкі, як шыба. Тады канваіры, ціхенька буркуючы, дапамаглі яму зьлезьці. Яны пасадзілі Білі Пілігрыма тварам да вагону. Цяпер эшалён нагадваў цягнічок дзіцячае чыгункі — ён складаўся з паравозу, тэндэру і трох не-
вялікіх вагонаў. Апошнім вагонам быў чыгуначны рай на колах, дзе жылі канваіры. У ім, як і раней, стаяў накрыты стол. Прысьпеў час вячэраць.
Пад слупом, на якім вісела лямпачка, былі скіданыя тры сьцірты. Канваіры падвялі туды амэрыканцаў. Насамрэч тыя стагі былі не зь сена. Яны складаліся з палітонаў палонных, якія ўжо памерлі. Во як.
Канваіры настойліва папрасілі, каб кожны з амэрыканцаў, хто ня мае вопраткі, узяў сабе адзін палітон. Лёд сцэмэнтаваў вопаратку так, што канваіры мусілі ўжыць свае штыхі: сьпярша яны пратнулі каўняры, крысьсё, рукавы і гэтак далей, потым адлучылі іх адзін ад аднаго і ўпіхнулі па адным ў рукі палонным. Палітоны спруцянелі і захавалі тую форму, у якой ляжалі.
Вопратка, якую атрымаў Білі Пілігрым, была нагэтулькі маленькая, пакамечаная і здубянелая, што здавалася не палітонам, а нейкім вялізным трохкутным капялюшам. Да таго ж яна была заплямленая чымсьці ліпнючым, накшталт скарыстанай аўтамабільнай каламазі ці сапсаванага трускавічнага сочыва. А яшчэ здавалася, што да яе прымёрз трупік нейкага зьвярка. Насамрэч тое быў не зьвярок, a футравы каўнер.
Білі Пілігрым засмучана зірнуў на вопратку іншых палонных. На ўсіх астатніх палітонах былі нашытыя медзяныя гузікі або залатыя накладкі, або канты, або цэтлікі з нумарамі, або «шпалы», або арлы, або паўмесяцы, або зоркі. Усе тыя палітоны былі жаўнерскімі шынэлямі. Білі Пілігрым апынуўся адзіным, хто атрымаў вопратку ад цывільнага нябожчыка. Во як.
Білі Пілігрыма ды іншых падахвоцілі абагнуць дзіцячы цягнічок і паволі рушыць у бок лягеру. Тут ужо не засталося нічога, чым можна было
яшчэ прынадзіць палонных — адно бясконцыя шэрагі доўгіх, нізкіх, вузкіх, пазбаўленых сьвятла баракаў.
Зьнекуль забрахаў сабака. Узмоцнены страхам, рэхам і зімовай цішай, сабачы брэх нагадваў гук вялікага бронзавага гонгу.
Скіраваныя канваірамі, Білі Пілігрым ды іншыя палонныя міналі браму за брамай, і ён ўпершыню ў сваім жыцьці ўбачыў савецкага жаўнера. Жаўнер стаяў адзін пасярод ночы — вахлак з пляскатым тварам, які зіхацеў, як фосфарнае лічбакола.
Білі Пілігрым наблізіўся да савецкага жаўнера амаль усутыч. Іх падзяляў калючы дрот. Жаўнер стаяў нерухома і маўчаў, але ён глядзеў Білі Пілігрыму проста ў душу з лагоднай надзеяй, нібыта Білі Пілігрым прынёс для яго добрыя весткі, якія жаўнер і не спадзяваўся зразумець праз сваю абмежаванасьць, але ж усё роўна гэта былі добрыя навіны.
Падчас бясконцага праходу праз брамы ў Білі Пілігрыма пацямнела ўваччу. Разам зь іншымі ён зайшоў у пабудову, якая на Тральфамадоры магла быць жылым домам. Памяшканьне было зырка асьветленае, і яго сьценкі былі аздобленыя белай кафляю. Аднак тая пабудова ўсё ж месьцілася на Зямлі. Гэта быў дэзінфэкцыйны барак, празь які мусілі прайсьці ўсе толькі прыбылыя вязьні.
У першую чаргу Білі Пілігрыму загадалі распрануцца, што ён і зрабіў. Тое самае яму загадаюць на Тральфамад оры.
Нейкі немец абхапіў паказьнікам і адзінцом верхнюю частку Білінай рукі, як бы кажучы свайму таварышу, маўляў, што гэта за войска, якое пасылае на фронт такіх здыхлякоў. Потым немцы пачалі аглядаць іншыя амэрыканскія целы, часта паказваючы пальцамі
на тыя экзэмпляры, што ў сваёй лядашчасьці набліжаліся да Білі.
Адно з самых дужых і зграбных целаў належала школьнаму настаўніку з Індыянапалісу, значна старэйшаму за ўсіх астатніх дзядзьку. Настаўніка звалі Эдгар Дэрбі. Яго не было ў Біліным вагоне. Дэрбі ехаў разам з Роландам Ўіры і закрыў яму вочы пасьля таго, як той сканаў. Во як. Дэрбі бралася на сорак пяць. Яму было так шмат гадоў, што ён нават меў сына, які служыў у марской пяхоце на ціхаакіянскім фронце.
Дэрбі ўжыў усе свае сувязі, каб яго, такога сталага мужчыну, прызвалі ў войска. Прадмет, які ён выкладаў у індыянапаліскай школе, называўся «Сучасныя праблемы заходняе цывілізацыі». У дадатак ён трэніраваў тэнісную каманду ды штодзень займаўся спортам.
Сын Дэрбі ў вайне ацалее. Дэрбі — не. Праз шэсьцьдзесят шэсьць дзён у Дрэздэне гэтае дагледжанае цела ўшпіляе кулямі нямецкая расстрэльная рота. Во як.
Але найгоршае амэрыканскае цела належала ўсё ж ня Білі Пілігрыму. Яно належала аўтамабільнаму злодзею з гораду Цыцэра, штат Іліной. Крымінальніка звалі Пол Лацара. Шчуплы з стану, злодзей меў ня толькі тонкія косткі ды згнілыя зубы, але і гідкую скуру. Твар Лацара быў пабіты шчыльным, увелькі з дзесяціцэнтавік, скульлём.
Лацара таксама ехаў у вагоне разам зь Роландам Ўіры, і даў таму слова гонару, што калі-нікалі ён змусіць Білі Пілігрыма заплаціць за Ўірыну сьмерць. Цяпер Лацара азіраўся па баках, выглядаючы, якая з аголеных чалавечых істотаў магла быць Білі Пілігрымам.
Голыя амэрыканцы пазаймалі месцы пад душавымі булдавешкамі ўздоўж сьценкі зь белай кафлі. Аднак побач з душавымі булдавешкамі адсутнічалі краны для рэгуляваньня вады. Амэрыканцы маглі толькі стаяць і чакаць таго, што на іх пальецца. Іхнія чэлесы скарлючыліся, а ядры ўвабраліся ўсярэдзіну пахавіньня — на павестцы дня размнажэньне сёньня ня значылася.
Нябачная рука павярнула вэнтыль, і на вязьняў абрынуўся пякучы дождж. Аднак дождж быў агнём, што гарыць ды ня грэе. Ён пёк і бадзёрыў скуру Білі Пілігрыма, але ня мог расьцепліць лёд у шпіку яго доўгіх костак.
Тым жа часам вопратку амэрыканцаў прадэзынфэкавалі атрутным газам. Вошы, скочкі ды мікробы гінулі цэлымі дывізіямі. Во як.
I Білі Пілігрым вярнуўся назад у раньняе дзяцінства. Ён — немаўля, якое маці толькі што скупала ў балейцы. Затым спавіла яго ручніком ды панесла ў пакоік з ружовымі, залітымі сонечным сьвятлом сьценамі. Там яна распавіла Білі, паклала на казытлівы ручнік, прысыпала прамежжа талькам, пагулялася зь ім, паляпала яго па мяккім пузіку. Побач пачуўся гук, нібы сталі лопацца бурбалкі.
Маленькі Білі Пілігрым ціхенька завуркатаў.
Потым ён зноўку ператварыўся ў аптамэтрыста сярэдняга веку. Гэтым разам Білі Пілігрым гуляў у гольф — стаяла зыркая летняя раніца. Была нядзеля, але Білі Пілігрым занядбаў наведваньні царквы ў выходныя. Ён гуляў у гольф з трыма іншымі аптамэтрыстамі. За сем удараў ён дабраўся да лужка ля лункі і цяпер меўся загнаць у яе мячык.
Гэта быў удар з двух мэтраў, і ў Білі Пілігрыма ён атрымаўся. Білі Пілігрым нахіліўся над лункай, каб дастаць мячык, і тут сонца схавалася за хмары. На імгненьне Білі праваліўся ў морак. Калі апрытомнеў, дык убачыў, што ўжо не стаіць на лужку для гольфу. Яго прышпілілі да жоўтага крэсла пасярод белай каюты лятальнага сподка, які ўзяў курс на Тральфамадор.
—Дзе я? — спытаўся Білі Пілігрым.
—Захрасьлі ў іншым кавалку бурштыну. Мы і вы, спадар Пілігрым, цяпер там, дзе мусім быць — пяць тысяч мільёнаў кілямэтраў ад Зямлі, ляцім праз скрыўленьні ў часе, дзякуючы якім трапім на Тральфамадор ня цераз стагодзьдзі, а празь лічаныя гадзіны.
—Як мяне сюды запраторыла?
—Для гэтага трэба было б паклікаць сюды яшчэ аднаго зямляніна. Вы — вялікія тлумачальнікі, заўсёды ахвочыя патлумачыць, чаму гэтая падзея адбылася гэтак, а не інакш. Вы любіце раіць, што варта зрабіць, каб атрымаць пажаданыя вынікі ў будучым, або якім чынам прадухіліць непажаданыя. Але ж я — тральфамадорац і бачу ўвесь час цалкам, як вы можаце бачыць увесь ланцут Скалістых гор. Увесь час — гэта ўвесь час, яго ня зьменіш. Ён не падлягае тлумачэньням ці прагнозам. Ён проста ёсьць. Вось вазьміце для прыкладу любы момант, і вы ўбачыце, што мы ўсе, як я ўжо казаў, зьяўляемся захраслымі ў бурштыне багоўкамі.
—Выдае, вы ня надта верыце ў свабодную волю, — заўважыў Білі Пілігрым.
—Калі б я не прабавіў столькі часу, вывучаючы зямлянаў, — адказаў тральфамадорац, — дык, пэўна, ня ўцяміў бы, што вы маеце на ўвазе пад паняткам «свабодная воля». У Галяктыцы я наведаў трыццаць адну заселеную плянэту ды чытаў справаздачы з тысячы іншых — і мушу заўважыць: толькі на Зямлі вядзецца мова пра «свабодную волю».
Пяты разьдзел
Білі Пілігрым кажа, што для істотаў з Тральфамадору Сусьвет зусім не выглядае безьліччу маленькіх зіхоткіх бліскавак. Тральфамадорцы ўвадначасьсе бачаць як тое, адкуль прыляцела кожная зорка, гэтак і месца, куды яна скіроўваецца, таму неба для іх напоўненае танюсенькімі, бліскучымі макаронінамі. Дый людзей тральфамадорцы бачаць не на двух нагах — чалавечыя істоты выглядаюць як вялізныя мнаганожкі. «3 аднаго боку растуць дзіцячыя ножкі, а з другога — старэчыя ногі», — кажа Білі Пілігрым.
Білі Пілігрым папрасіў даць яму нешта пачытаць у дарозе. У тральфамадорскіх канваіраў было пяць мільёнаў зямных кніг на мікрастужках, але ў Білінай каюце бракавала месца і адмысловага абсталяваньня, каб паказаць іх. Канваіры знайшлі толькі адну звычайную кнігу па-ангельску, якая неўзабаве мелася зрабіцца экспанатам у музэі на Тральфамадоры. Гэта быў раман Жаклін Сыозан* « Даліна лялек».
Білі Пілігрым прачытаў яго, адзначыўшы, што месцамі напісана няблага. У «Даліне лялек» людзі пэўна мелі свае ўзьлёты і падзеньні, безупынку скачучы ropy і долу. Але Білі Пілігрым не жадаў чытаць пра адно і тое ж сто разоў. Ён папрасіў, ці не маглі б знайсьці пачытаць чаго яшчэ.
—Маем адно тральфамадорскія раманы, якія, баюся, вы не зразумееце, — адказаў гукальнік на сьцяне.
—Усё роўна — калі ласка, дайце адну...
Яны далі яму колькі кніг. Маленькіх такіх. Каб сшыць раман таўшчынёй з «Даліну лялек», з усімі яго бясконцымі скокамі ropy і долу, спатрэбілася б, пэўна, штук дванаццаць такіх кніжак.
Білі Пілігрым, вядома ж, ня ўмеў чытаць патральфамадорску, аднак глянуў, як на гэтай мове пішуць кнігі: абзацы складаліся з кароткіх, падзеленых зорачкамі набораў сымбаляў. Білі Пілігрым выказаў дапушчэньне, што тыя наборы сымбаляў зьяўляюцца тэлеграмамі.
—Маеце рацыю, спадар Пілігрым, — азваўся голас з гукальніка на сьценцы.
—Дык яны сапраўды тэлеграмы?
—На Тральфамадоры няма тэлеграмаў. Але ж Вашая праўда: кожная адасобленая група сымбаляў ёсьць кароткім паведамленьнем, якое апісвае нейкую важную сытуацыю ці значнае імгненьне ў жыцьці героя. Мы, тральфамадорцы, чытаем гэтыя паведамленьні не адно за адным, а ўсе адначасова. Няма ніякай асаблівай сувязі паміж імі — аўтар адно старанна падбіраў іх такім чынам, што, калі ўбачыш усе за раз, дык створыцца ўражаньне, быццам жыцьцё — цудоўная рэч, поўнае прыемных нечаканасьцяў і глыбокіх сэнсаў. Няма ані пачатку, ані сярэдзіны, ані напружанага сюжэту, ані маралі, ані прычыны, ані выніку. У нашых кнігах нам падабаецца глыбіня чароўных імгненьняў, убачаных адначасова.
Неўзабаве сподак зноў трапіў у часавае скрыўленьне, а Білі Пілігрыма закінула назад у дзяцінства. Ён, дванаццацігадовы, увесь трасецца, стоячы скрай Вялікага каньёну на пляцоўцы для агляду «Бліскучы анёл ». Уся іхняя сям’я ўзіраецца на
дно каньёну, якое разьлеглася на паўтары кілямэтра ніжэй.
—Ну вось, — кажа Білін бацька, нагой шпурнуўшы жвір у бездань. — Прыйшлі.
Яны прыехалі ў гэта славутае месца на аўто. Па дарозе ў іх колькі разоў праколваліся колы.
— Нездарма мы сюды ехалі!.. — захоплена кажа маці. — Далібог, нездарма!
Білі Пілігрым ненавідзіць гэты каньён. Ён перакананы, што ўваліцца ў бездань. Маці дакранулася да сына, і той напусьціў у порткі.
Побач на пляцоўцы стаяць іншыя турысты, што таксама ўзіраюцца ў дно каньёну, а каля іх знаходзіцца палясоўшчык-экскурсавод, які адказвае на пытаньні. Нейкі француз, што прыцягнуўся сюды ажно з Францыі, пытаецца на каструбаватай ангельшчыне, ці шмат людзей тут скочыла долу, каб загубіць сябе.
—Даволі шмат, — адказвае палясоўшчыкэкскурсавод. — Недзе тры чалавекі на год.
Во як.
Тут Білі Пілігрым зрабіў вельмі кароткі скачок у часе, такі малюпаценькі скачочак на дзесяць дзён уперад, — так што яму ўсё яшчэ дванаццаць і ён усё яшчэ падарожнічае з бацькамі па заходніх штатах. Цяпер яны спусьціліся ў Карлсбадзкія пячоры і Білі Пілігрым просіць Бога вывесьці яго на сьвет белы да таго, як на іх абрынецца столь.
Ужо новы палясоўшчык-экскурсавод распавядае, што Карлсбадзкія пячоры адкрыў адзін каўбой, які ўбачыў вялізную хмару кажаноў, што выляталі з правалу ў зямлі. Пасьля палясоўшчык кажа, што зараз патушыць ліхтар, і яны мо ўпершыню ў сваім жыцьці апынуцца ў абсалютнай суцэльнай цямрэчы.
Сьвятло згасла. Білі Пілігрым нават ня ведаў, ці жывы ён ці не. I тут леваруч праплыў нейкі прывідны аб’ект. На ім сьвяціліся лічбы.
Гэта дастаў кішэнны гадзіньнік Білін бацька. Гадзіньнік з фосфарным лічбаколам.
Выйшаўшы з абсалютнай цямрэчы да зыркага сьвятла, Білі Пілігрым апынуўся на вайне, у тым жа дэзынфэкцыйным бараку. Водныя працэдуры скончыліся. Нябачная рука закруціла вэнтыль.
Білі Пілігрым атрымаў назад сваю вопратку і бялізну. Яны не зрабіліся чысьцейшымі, але ўсе маленькія жывёлы, што насялялі іх, сканалі. Во як. Яго новы палітон разьмяк ад цяпла, але па-ранейшаму быў замалы для Білі Пілігрыма. Ён быў з футравым каўняром і меў падкладку з чырвонага шоўку, але, відаць, яго шылі на якогась імпрэсарыё ростам з малпу катрыншчыка.
Да таго ж палітон быў ушпіляны дзіркамі ад куляў.
Білі Пілігрым адзеў сподняе, потым апрануў свой куртаты палітон. Ён адразу ж пэнкнуў на сьпіне і плячах і з гэтага ператварыўся ў камізэльку з футравым каўняром, якая пашыралася не пасьля таліі, а адразу ў Білі пад пахамі. Немцы палічылі гэтую камізэльку адной з самых вясёлых частак мужчынскага гардэробу, якую яны толькі бачылі за ўсю Другую сусьветную вайну. Яны рагаталі безупынку.
Потым немцы загадалі ўсім пашыхтавацца ў калёну па пяцёра зь Білі Пілігрымам на чале. Потым гэты шыхт выйшаў за дзьверы і зноўку патупаў праз шматлікія брамы. Абапал шляху ім сустракаліся змардаваныя савецкія жаўнеры, з тварамі, падобнымі да фосфарнага лічбакола. Амэрыканцы трохі акрыялі.
Гарачая вада іх узрухавіла. Неўзабаве яны прыйшлі да бараку, дзе аднарукі і аднавокі капрал занатаваў імя і парадкавы нумар кожнага палоннага ў вялікі нататнік чырвонага колеру. Дагэтуль, да таго як іхнія імёны і парадкавыя нумары былі занатаваныя ў той нататнік, яны лічыліся зьніклымі бязь вестак або гераічна загіблымі.
Вояк.
Калі амэрыканцы былі ўжо гатовыя рушыць далей, у апошнім шэрагу ўсчалася сварка. Якісьці палонны прамармытаў словы, што не спадабаліся нямецкаму канваіру. Той ведаў ангельскую. Ён вывалак амэрыканца з шыхту і ўдарам у твар зьбіў з ног.
Амэрыканец быў ашаломлены. Хістаючыся, ён узножыў і сплюнуў кроў: немец выбіў яму два зубы. Амэрыканец зусім не жадаў цьвяліць лаянкай канваіра — але нават цяпер ня мог дапусьціць, што немец яго зразумеў.
—Чаму мяне? — спытаў амэрыканец.
Немец піхнуў яго назад у шыхт.
—Тшаму тыбе?! А тшаму іх? — адказаў ён паангельску.
Пасьля таго як Біліна імя было занатавана, ён таксама атрымаў парадкавы нумар і мэдальён, на якім гэты нумар быў выцяты. Нумар адштампаваў прыгонны работнік-паляк. Цяпер ён быў мёртвы. Во як.
Білі Пілігрыму загадалі надзець лягерны мэдальён на шыю разам з вайсковым, што ён і зрабіў. Мэдальён нагадваў крэкер зь дзіркамі ў цэнтры. Іх прабілі такім чынам, што які дужы чалавек мог голымі рукамі разламаць мэдальён папалам. Калі б Білі Пілігрым памёр (чаго, дарэчы, не адбылося), адной паловай мэдальёна трэба было б пазначыць цела, а другую палову павесіць на магільны крыж.
Пазьней, калі небарака Эдгар Дэрбі, настаўнік старэйшых клясаў, быў расстраляны ў Дрэздэне, ле-
кар засьведчыў ягоную сьмерць і разламаў мэдальён папалам. Во як.
Зарэгістраваўшыся паводле ўсіх правілаў і атрымаўшы мэдальёны, амэрыканцы зноў пайшлі пад канвоем — брама за брамай. Праз два дні іхнія сем’і даведаюцца ад Міжнароднага таварыства Чырвонага Крыжа, што іхнія мужчыны не загінулі.
За Білі Пілігрымам ішоў Пол Лацара, які паабяцаў Роланду Ўіры адпомсьціць. Лацара ня думаў аб помсьце. Ён думаў аб жудасным болі ў жываце. Ягоны страўнік скурчыўся да памераў грэцкага арэха: сухі, скарлючаны мяшэчак шчымеў, як болька.
За Лацара ішоў стары небарака Эдгар Дэрбі, якому было наканавана неўзабаве памерці. Паверх вопраткі ён павесіў на манер караляў амэрыканскі ды нямецкі мэдальёны. Раней праз свой розум і сталы век Эдгар Дэрбі спадзяваўся атрымаць капітана ды зрабіцца камандзірам роты. Цяпер апоўначы яго гналі праз чэхаславацкую мяжу.
—Стаяць! — загадаў канваір.
Амэрыканцы спыніліся. Баракі, паміж якімі моўчкі мерзьлі на холадзе палонныя, звонку былі падобныя да мноства іншых баракаў, што яны прамінулі. За выняткам адной драбязы: над гэтымі баракамі былі бачныя вузкія коміны, а над комінамі круцілася цэлае сузор’е зьнічак.
Канваір пагрукаў у дзьверы.
Дзьверы шырока расчыніліся ўсярэдзіну. Вонкі вырвалася сьвятло, уцякаючы на волю з хуткасьцю дзьвесьце дзевяноста дзевяць тысяч кілямэтраў у сэкунду. На двор выйшла пяцьдзясят ангельцаў сярэдняга веку. Яны сьпявалі «Здароў, здароў, браткі ўсе тут!» — арыю з апэрэты «Пэнзанскія піраты»*.
Гэтыя здаровыя, кроў з малаком, рудыя пяюны былі сярод першых англамоўных, якіх паланілі немцы ў Другой сусьветнай вайне. Цяпер яны сьпявалі для тых англамоўных, якіх узялі ў палон амаль што апошнімі. Брытанцы гады чатыры, а мо і больш, ня бачылі аніводнай жанчыны, аніводнага дзіцяці. За гэтыя гады яны таксама ня бачылі ніводнай птушкі. Нават вераб’і не даляталі да лягеру.
Усе ангельцы былі афіцэрамі. Кожны зь іх прынамсі адзін раз спрабаваў уцячы зь іншае турмы. Цяпер усіх іх сабралі тут — адзінокая брытанская выспа сярод бязьмежнага мора канаючых савецкіх жаўнераў.
Адсюль ангельцы маглі капаць тунэль куды заўгодна. Яны маглі пралазіць у дзіркі паміж калючым дротам, па-за якім іх абыякава сустрэлі б напаўжывыя савецкія жаўнеры, якія не размаўлялі па-ангельску, ня мелі ежы і не распрацоўвалі аніякіх плянаў уцячы. Ангельцы нават маглі прыдумаць схавацца ў кодабе або мерыцца скрасьці грузавік, але ж ніводны транспартны сродак не прыяжджаў сюды. Урэшце, яны маглі ўдаць, што захварэлі, але і тады іх нікуды б не павезьлі. Адзіны лягерны лязарэт на шэсьць ложкаў месьціўся тут жа, на брытанскім падворышчы.
Ангельцы стаялі ахайныя, імпэтныя, выкшталцоныя і дужыя. Ужо колькі гадоў яны штовечар паляпшалі свае вакальныя здольнасьці, сьпяваючы хорам. А ў дадатак бавіліся цяжкай атлетыкай і ўвогуле дбалі пра сваю фізычную форму. Іхнія жываты сталіся падобныя да пральных дошак, а цягліцы на нагах і плячах ператварыліся ў гарматныя ядры. Усе яны былі спэцамі ў шашках, шахматах, брыджы, крыбіджы, даміно, анаграмах і шарадах, а гэтаксама зналіся на пінг-понгу ды більярдзе.
Гэтыя ангельцы зьяўляліся найболып заможнымі людзьмі ў Эўропе, калі ацэньваць дабрабыт паводле
колькасьці прадуктаў, якімі валодае чалавек. На пачатку вайны, калі прадукты яшчэ траплялі да палонных, дзякуючы канцылярскай памылцы Чырвоны Крыж штомесяц дасылаў ім па моры пяцьсот пасылак замест пяцідзесяці. Ангельцы нагэтулькі старанна гэта ўсё ашчадзілі, што цяпер, калі вайна набліжалася да заканчэньня, яны яшчэ мелі на запас тры тоны цукру, тону кавы, пяцьсот кіляграмаў шакаляду, трыста кіляграмаў тытуню, васямсот кіляграмаў гарбаты, дзьве тоны мукі, тону ялавічнай тушаніны, шэсьцьсот кіляграмаў кансэрваванага масла, сямсот кіляграмаў кансэрваванага сыру, трыста пяцьдзясят кіляграмаў парашковага малака ды дзьве тоны апэльсінавага мармэляду.
Усё гэта яны захоўвалі ў бараку бяз вокнаў. А каб абараніцца ад пацукоў, абабілі яго расплясканымі бляшанкамі ад кансэрваў.
Немцы багомілі іх і лічылі, што ангельцы менавіта такія, якімі і мусяць быць ангельцы. Брытанцы прыўносілі ў вайну стыль, сэнс і зухаватасьць. Немцы адвялі ім чатыры баракі, дарма што хапіла б і аднаго. У абмен на каву, шакаляд і тытунь немцы давалі ангельцам фарбы, пілу, цьвікі і тканіну для гаспадарчых патрэбаў.
Ужо за дванаццаць гадзінаў ангельцам паведамілі, што да іх вязуць амэрыканцаў. Дагэтуль у іх на падворышчы ніхто ніколі не гасьцяваў, таму ангельцы працавалі, як чароўныя феі з казкі: падмяталі ды мылі падлогу, гатавалі, пяклі, напакоўвалі радно саломаю, рыхтуючы матрацы, зьбіралі на стол і парадкавалі прэзэнты ля кожнага сталовага прыбору.
А цяпер зімовай ночкай ангельцы сьпевамі віталі гасьцей. Іх вопратка сьведчыла пра старанную падрыхтоўку да банкету. Яны стаялі апранутыя ці то як вайскоўцы, ці то як тэнісісты або гульцы ў крыкет.
Падчас сыіеваў ангельцы нагэтулькі цешыліся ўласнай гасьціннасьцю і ўсімі тымі ласункамі, якія яны падрыхтавалі, што нават не пасьпелі абгледзець сваіх гасьцей. Ангельцы ўяўлялі, што сьпяваюць для сваіх братоў па зброі, такіх самых, як і яны, прыбылых з фронту афіцэраў.
Ангельцы па-сяброўску падштурхоўвалі амэрыканцаў да дзьвярэй бараку, поўнячы начное паветра балбатнёй і прыяцельскай бравадаю. Яны клікалі амэрыканцаў «янкі», гаварыліім: «Ай, малайчыны!», супакойвалі, кажучы «фрыц дае дзёрака» і гэтак далей.
Білі Пілігрым амаль нячутна спытаўся, хто такі гэты Фрыц.
Цяпер Білі Пілігрым стаяў у бараку ля жалезнай газавай пліты, у якой палала гранатавае полымя. На фаерках кіпелі дзясяткі імбрыкаў, некаторыя зь іх сьвісьцелі. Побач зь імі грувасьціўся вядзьмарскі кацёл, поўны залацістага супу. Наварыстага супу. Калі Білі Пілігрым узіраўся ў яго паверхню, дык на ёй з манаршай нетаропкасьцю зьяўляліся дагістарьгчныя бурбалкі.
Пасярэдзіне бараку далёка цягнуўся накрыты стол. На кожным месцы былі пастаўленыя місы, зробленыя з бляшанак ад парашковага малака. Меншыя кансаровыя бляшанкі слугавалі конаўкамі. Вышэйшая і танчэйшая бляшанка лічыліся кубачкам. Усе кубачкі былі поўныя малака.
Да таго ж на кожным месцы ляжала бясьпечная брытва, махровы кавалак тканіны, каб мыць посуд, запакоўка зь лёзамі, плітка шакаляду, дзьве цыгары, кніжыца залалак, кавалак мыла, дзесяць цыгарэтаў, аловак і сьвечка.
Толькі сьвечка і мыла былі нямецкай вытворчасьці. Яны выглядалі аднолькава напаўпразрыстымі, як
прывіды. Брытанцы не маглі ведаць, але ж гэтыя сьвечкі і мыла зрабілі з панішчаных габрэяў, цыганоў, гомасэксуалістаў, камуністаў ды іншых ворагаў народу.
Во як.
Запаленыя сьвечкі зіхацелі. На стале разьлягліся горы сьвежасьпечанага белага хлеба, высіліся кавалкі масла, стаялі слоікі з мармэлядам. На талерках ляжала вынутая з бляшанак ялавічная тушаніна. Суп і амлет чакалі сваёй чаргі на пліце.
У далёкім куце бараку Білі Пілігрым згледзеў ружовыя дугі з нацягнутай паміж імі блакітнай шторай, вялізны гадзіньнік, а таксама два троны, пафарбаваныя пад золата, вядро і швабру. Усё гэта ангельцы падрыхтавалі для культурнай праграмы, якая ўключала ў сябе музычную вэрсію «Папялушкі», найпапулярнейшай казкі ў гісторыі чалавецтва.
Паколькі Білі Пілігрым стаў вельмі блізка да палаючай фаеркі, на ім загарэлася вопратка. Аблямоўка яго маленькага палітона занялася агнём. Гэта быў спакойны, памяркоўны агонь — быццам гарэла парахня.
Білі Пілігрым усё хацеў спытаць, дзе тут ёсьць тэлефон. Ён вельмі жадаў патэлефанаваць маці, каб паведаміць, што цэлы і жывы і што ў яго ўсё ў парадку.
Тут запанавала ціша, паколькі ангельцы нарэшце ўбачылі, якіх неахайных істотаў яны гэтак імпэтна танцамі і сьпевамі завабілі ў сярэдзіну бараку. Адзін з ангельцаў заўважыў агонь на Білінай вопратцы.
— Хлопча, ты ж гарыш! — закрычаў ён і, адпіхнуўшы Білі Пілігрыма ад пліты, стрэс жарынкі з рукавоў палітона.
Білі Пілігрым ніяк не адрэагаваў на гэта. Тады ангелец спытаў яго:
—Ты можаш размаўляць? Ці ты чуеш?
Білі Пілігрым кіўнуў.
— Божухна, што яны зрабілі з табой, хлопча?!. — спытаў ангелец і, поўнячыся шкадаваньнем, пачаў вобмацкам вывучаць Біліна цела. I дадаў убок: — Ён жа не чалавек. Ён — паламаны папяровы зьмей.
Ангелец зноў зьвярнуўся да Білі Пілігрыма:
—Ты сапраўды амэрыканец?
—Так, — адказаў Білі.
—А тваё званьне?
—Шараговец.
—Што сталася з тваімі ботамі, хлопча?
—Ня памятаю.
—Твой палітон — гэта што, зьдзекі
— Прабачце?
—Дзе табе выдалі такое?
Білі Пілігрым мусіў моцна напружыцца, каб адказваць. Нарэшце ён вымавіў:
—Яны мне яго далі.
—Фрыц даў?
— Хто?
—Немцы далі?
— Так.
Білі Пілігрыму не падабаліся пытаньні. Яны яго стамлялі.
— Во-о-о-о-х, янкі, янкі, янкі!.. — прамовіў ангелец. — Гэта не палітон, гэта абраза.
—Прабачце?
— Яны наўмысна хочуць зьняважыць цябе. He дазваляй фрыцам з табой так абыходзіцца.
Білі Пілігрым самлеў.
Цяпер Білі Пілігрым сядзеў у крэсьле, якое стаяла перад сцэнаю. Ён неяк паеў і глядзеў «Папялушку». Даволі доўгі час большая частка Білі Пілігрыма відавочна цешылася з прадстаўленьня. Ён рагатаў.
Ну, вядома, жанчын гралі мужчыны. Гадзіньнік толькі што прабіў поўнач і Папялушка загаласіла:
Халера маць, гадзіньнік б’е, Сабачы круг мне ўсё псуе!
Білі Пілігрыму нагэтулькі спадабалася гэтае двухрадкоўе, што ён ня толькі зарагатаў, але нават завіскатаў. Ён вішчэў і вішчэў, аж пакуль яго ня вынесьлі ў другі барак, дзе месьціўся лязарэт на шэсьць ложкаў. У лязарэце не было іншых хворых.
Білі Пілігрыма навязалі да ложка і ўпрыскнулі дозу морфію. Адзін амэрыканец падахвоціўся пасядзець разам зь ім. Гэтым добраахвотнікам быў стары небарака Эдгар Дэрбі, настаўнік старэйшых клясаў, якога потым расстраляюць у Дрэздэне. Во як.
Эдгар Дэрбі сеў на зэдлік. 3 сабой яму далі кнігу. Кніга называлася «Чырвоны знак адвагі» Стывэна Крэйна*. Раней Эдгар Дэрбі ўжо чытаў гэты раман. Пакуль Білі Пілігрым ляцеў у марфінавы рай, Эдгар Дэрбі пачаў чытаць «Чырвоны знак адвагі» яшчэ раз.
Праз морфій Білі Пілігрым сасьніў жырафаў у садзе. Тыя жырафы пахаджвалі па сьцежках, пасыпаных жвірам, і часам спыняліся, каб з вершалінаў дрэў схапіць губамі салодкія грушы. Білі Пілігрым таксама быў жырафам. Ён жаваў грушу. Гэтым разам трапілася цьвёрдая. Яна працівілася яго скрыготкім сківіцам. Нарэшце груша трэснула ў сакавітым пратэсьце.
Жырафы ўважалі Білі Пілігрыма за роўнага, то бок за бяскрыўдную істоту, якая падверглася такой жа, як і яны, сьмешнай біялягічнай спэцыялізацыі. Двое зь іх наблізіліся да Білі Пілігрыма і прыхінуліся да яго сваімі тулавамі. Жырафы мелі доўгія мясёныя губы, якія яны маглі скласьці ў форме лейкі паляўнічага ражка. Імі жырафы пацалавалі Білі Пілігрыма. Абодва былі саміцамі — крэмавы зь лімонава-жоўтым. Яны мелі рожкі, падобныя да дзьвярных булдавешак. Булдавешкі пакрываў аксаміт.
Чаму?
Затым пэўны час Білі Пілігрым спаў бязь сьненьняў, а пасьля пачаў вандраваць у часе: ён прачнуўся з галавою пад коўдрай у аддзяленьні для ціхіх душэўнахворых вэтэранскага шпіталю пад ЛэйкПлэйсыдам, штат Нью-Ёрк. Стаяла вясна 1948, тры гады па вайне.
Білі Пілігрым адхінуў коўдру. Вокны ў аддзяленьні былі адчыненыя. Знадворку ценькалі птушкі. «Ціў-цівіць? », — спыталася адна зь іх у Білі Пілігрыма.
Сонца стаяла ў зэніце. У аддзяленьні знаходзілася яшчэ дваццаць дзевяць пацыентаў, але ўсе яны выйшлі на двор, каб пацешыцца з пагоднага дзянька. Яны былі вольныя выходзіць ды вяртацца або нават паехаць дадому, — гэтаксама як Білі Пілігрым. Яны прыяжджалі ў шпіталь самохаць, без прынукі, прыгнечаныя навакольным сьветам.
Білі Пілігрым запраторыў сам сябе ў вар’ятню ў сярэдзіне апошняга курсу Іліюмскай школы аптамэтрыі. Абсалютна ніхто не заўважаў, як ён зьяжджае з глузду. Наадварот, усе лічылі, што ён цудоўна выглядае і яму выдатна жывецца.
А ён вазьмі і апыніся ў шпіталі. Тутэйшыя лекары пагаджаліся: Білі Пілігрым canpayды мае праблемы з галавой.
Ha ix думку, да вайны хвароба ня мела ніякага дачыненьня. Яны лічылі, што вар’яцеў Білі Пілігрым праз тое, што калі быў маленькім хлопчыкам, дык бацька кінуў яго на глыбокае месца ў басэйне арганізаціі ЗХМ, і праз тое, што яго падвялі на самы край Вялікага каньёну.
Побач зь Білі Пілігрымам паклалі былога пяхотнага капітана зь імем Эліёт Роўзвотэр. Таму набрыд бясконцы запой.
Менавіта Роўзвотэр пазнаёміў Білі Пілігрыма з навуковай фантастыкай — у прыватнасьці, з творамі Кілгора Траўта. У сябе пад ложкам Роўзвотэр меў вялізны кнігазбор навуковай фантастыкі ў мяккай вокладцы. Былы капітан прыцягнуў у шпіталь цэлую валізу зачытаных да дзірак кніг. Ад іх патыхала як ад флянэльнай піжамы, якую насілі болып за месяц, або як ад тушанага мяса.
Кілгор Траўт зрабіўся ўлюбёным пісьменьнікам Білі Пілігрыма, а навуковая фантастыка сталася адзінай літаратурай, якую ён мог чытаць.
Роўзвотэр быў, пэўна, удвая разумнейшы за Білі Пілігрыма, аднак яны перажывалі аднолькавы псыхалягічны крызіс, які быў у дадатак выкліканы падобнымі прычынамі.
Абодва лічылі жыцьцё бессэнсоўным, часткова праз тое, што яны зазналі на вайне. Роўзвотэр, прыкладам, незнарок застрэліў чатырнаццацігадовага хлапчука, сябра пажарнае дружыны, пераблытаўшы яго зь нямецкім жаўнерам. Во як. А Білі Пілігрым зрабіўся сьведкам найжахлівейшай бойні ў гісторыі Эўропы — бамбаваньня Дрэздэну. Во як.
Таму яны намагаліся вынайсьці сябе і свой сьвет нанава. Вялікі ўнёсак у гэта рабіла навуковая фантастыка.
Аднаго разу Роўзвотэр сказаў цікавую рэч пра кнігі, якія не зьяўляліся навуковай фантастыкай. Ён зазначыў, што ўсё, што трэба было ведаць аб жыцьці, было ў кнізе Фёдара Дастаеўскага «Браты Карамазавы». «Але ж цяпер гэтага недастаткова», — дадаў Роўзвотэр.
Іншага разу Білі Пілігрым пачуў, як Роўзвотэр кажа аднаму псыхіятару: «Вам, хлопцы, трэба прыдумаць як мага больш новай выкшталцонай хлусьні, інакш людзі больш не захочуць жыць».
Цяпер на Біліным начным століку ўфармаваўся натурморт: дзьве пігулкі, попельніца, у якой ляжалі тры канчары са сьлядамі памады, а таксама смылела адна кагадзе прыкураная цыгарэта, і побач — шклянка з вадою. Вада вытхлася. Паветра зрабіла ўсё магчымае, каб выбрацца з гэтай мёртвай вадкасьці. Во як. Але некаторыя бурбалкі папрыліпалі да сьценак шклянкі — надта кволыя, каб выкараскацца на паверхню.
Цыгарэта належала Білінай маці, якая смаліла як паравоз. Яна выйшла ў прыбіральню, што знаходзілася ў аддзяленьні для жанчынаў-афіцэраў і жанчынаўжаўнераў Войска ЗІПА, якія злузнуліся з глузду. Маці неўзабаве мусіла вярнуцца.
Білі Шлігрым зноў накрыўся коўдрай. Ён заўжды накрываўся коўдраю, калі да яго ў псыхіятрычнае аддзяленьне прыходзіла маці. Білі Пілігрыму заўжды рабілася горш зь яе прыходам. I не таму, што маці была брыдкая з выгляду жанчына або ў яе з рота кепска пахла, ці з прычыны яе дрэннага характару. Біліна маці была даволі прыязная, сярэднестатыстычная беласкурая шатэнка з вышэйшай адукацыяй.
Яна засмучала Білі Пілігрыма таму, што была ягонай маці. Зь ёю Білі пачуваўся зьбянтэжаным, нямоглым і, урэшце, апошняй сьвіньнёй, паколькі маці шмат адпакутавала, каб даць Білі Пілігрыму жыцьцё, а той яго зусім не любіў.
Білі Пілігрым пачуў, як у палату зайшоў Эліёт Роўзвотэр. Аб гэтым на ўсе застаўкі загаманілі спружыны на суседнім ложку. Роўзвотэр быў буйны мужчына, хаця ня вельмі каб дужы. Ён выглядаў так, нібыта яго зьляпілі з сопляў.
Тым часам Біліна маці вярнулася з прыбіральні і села на крэсла паміж ложкамі Роўзвотэра ды сына. Роўзвотэр прыязна пракурняўкаў словы вітаньня і пацікавіўся, як яна маецца. Выдавала, ён нечувана ўсьцешыўся, калі атрымаў адказ, што добра. Роўзвотэр імкнуўся быць прыязным з усімі, каго толькі сустракаў. Ён лічыў, што гэта робіць наш сьвет крышачку больш прыемным месцам. Роўзвотэр клікаў Біліну маці «даражэнькая». Ён экспэрымэнтаваў са зваротам «даражэнькая» і «даражэнькі» і ўжываў гэтыя словы паўсюль.
—Аднойчы, — паабяцала маці Роўзвотэру, — я прыйду сюды, а Білі Пілігрым вылезе з-пад коўдры, і ведаеце, што ён скажа?
—I што ж ён скажа, даражэнькая?
—Ён скажа: «Прывітаньне, мама», — ды ўсьміхнецца. — «А-ёй, добра цябе бачыць, мам! Ну, як ты?»
—Гэта можа здарыцца нават сёньня.
—Я малюся штовечар.
— Слушна робіце.
—Людзі, мусіць, зьдзівіліся б, калі б дазналіся, як шмат чаго ў сьвеце спраўджваецца дзякуючы малітве.
—Ваша праўда, даражэнькая, — зь першага да апошняга слова.
—А вашая маці вас часта адведвае?
—Мая маці пайшла з жыцьця, — адказаў Роўзвотэр.
Во як.
—Ох, прабачце!
—Яна, прынамсі, пражыла шчасьлівае жыцьцё да апошняй яго гадзінкі.
—Гэта крыху суцяшае.
—Але.
— Ведаеце, Білін бацька таксама памёр.
Во як.
—Хлопчыку проста неабходны бацька.
I гэты дуэт паміж дурной, пабожнай спадарыняй і буйным, спустошаным спадаром, скрай напоўненым рэхам прыязнасьці, доўжыўся да бясконцасьці.
— Ён быў найлепшым вучнем у групе, калі гэта здарылася, — дадала Біліна маці.
— Мусіць, ён перавучыўся, — заўважыў
Роўзвотэр.
Ён трымаў кнігу, якую хацеў пачытаць, але зь ветлівасьці ня мог адначасова чытаць і гутарыць, дарма што адказваць Білінай маці было даволі лёгка. Кніга называлася «Шаленцы ў чацьвертым вымярэньні», аўтар Кілгор Траўт. Яна распавядала пра людзей, чые псыхічныя хваробы не падлягаюць лекаваньню, паколькі іх прычыны знаходзяцца ў чацьвертым вымярэньні, але лекары-зямляне, якія бачаць толькі ў трох вымярэньнях, ня ў стане нават уявіць гэтыя хваробы, ня кажучы ўжо пра тое, каб даць ім рады.
Роўзвотэр вельмі ўпадабаў адную рэч, якую напісаў Траўт пра чацьвертае вымярэньне. Траўт лічыў, што крывясмокі, ваўкалакі, гобліны, анёлы і да таго падобныя пэрсанажы існуюць насамрэч, адно што ўсе яны знаходзяцца ў чацьвертым вымярэньні. Тамсама, паводле Траўта, існуе і Ўільям Блэйк*, улюбёны паэт Роўзвотэра. Да таго ж да чацьвертага вымярэньня належаць і рай зь пеклам.
— Ён заручыўся зь вельмі багатай дзяўчынай, — паведаміла маці.
—Выдатна, — адказаў Роўзвотэр, — грошы могуць моцна палегчыць жыцьцё.
—Вядома ж, могуць.
—Яшчэ як могуць.
—Ня вельмі прыемна жыць і за грош калаціцца.
—Так, так. Добра, калі ёсьць крыху грошай на запас.
—Ейны бацька — уладальнік школы аптамэтрыі, дзе вучыцца Білі.
Яшчэ ён мае сем прыёмных кабінэтаў у нашай частцы штату. Ён лётае на ўласным самалёце і ў яго лецішча на возеры Джордж.
—Цудоўная мясьціна.
Білі Пілігрым заснуў пад коўдрай. А прачнуўся прывязаным да ложка ў лягерным лазарэце. Ён расплюшчыў адно вока і ўбачыў старога небараку Эдгара Дэрбі, які чытаў «Чырвоны знак адвагі» пры сьвечках.
Білі Пілігрым зноў заплюшчыў вока і ў сваіх успамінах пра будучыню ўбачыў старога небараку Эдгара Дэрбі перад расстрэльнай ротай на крушнях Дрэздэну. У гэтый роце было ўсяго толькі чатыры чалавекі. Білі Пілігрым некалі чуў, што ў расстрэльных ротах аднаму з жаўнераў даюць вінтоўку, набітую халастым патронам. Білі Пілігрым сумняваўся, што тут, у нагэтулькі маленькай роце, у нагэтулькі зацяжной вайне, камусьці выдадуць халасты патрон.
Цяпер у лязарэт зайшоў ангелец-стараста, каб праведаць Білі. Гэта быў пяхотны палкоўнік, якога паланілі ў Дункерку. Менавіта ён даў Білі Пілігрыму морфій. На падворышчы не ставала прафэсійнага мэдыка, і таму ўсіх лекаваў гэты палкоўнік.
— Як там наш пацыент? — спытаў ён Дэрбі.
— Сьпіць як мёртвы.
—Але ж насамрэч не памёр?
—Ага, не памёр.
—Як добра — нічога не адчуваць і пры гэтым мець рэпутацыю жывога.
Дэрбі без асаблівага імпэту стаў на «зважай».
—Не-не, калі ласка — сядзіце як сядзелі! Тут на кожнага афіцэра прыпадае ўсяго толькі два падначаленыя, а да таго ж усе падначаленыя — хворыя, таму, мяркую, перабудзем бяз гэтых звычайных рытуалаў паміж старэйшым і малодшым па званьні.
Дэрбі застаўся стаяць.
—Вы выглядаеце старэйшым за астатніх, — зазначыў палкоўнік.
Дэрбі адказаў, што мае сорак чатыры гады. Гэта было на два гады больш, чым палкоўніку, які распавёў, што ўсе астатнія амэрыканцы пасьпелі пагаліцца, толькі Білі Пілігрым і Дэрбі засталіся з бародамі. Затым прызнаўся:
— Ведаеце, мы тут шмат уяўлялі сабе, як яно там на вайне, але ўсе лічылі, што ў ёй бяруць удзел сталыя мужчыны, такія, як мы з вамі. Мы зусім забыліся, што звычайна на вайну пасылаюць ваяваць дзетак. Убачыўшы сьвежапаголеныя твары, я быў ашаломлены. «Божа ты мой! — сказаў я сабе. — Гэта ж крыжовы паход дзетак!»
Палкоўнік спытаў у старога Дэрбі, якім чынам той траліў у палон? Дэрбі распавёў, як алынуўся сярод сотні перапалоханых жаўнераў. Бой працягваўся пяць дзён. Нямецкія танкі загналі гэтую сотню ў лясны гушчар.
Дэрбі апісаў тыя невыносныя прыродныя ўмовы, якія часам ладзяць адныя зямляне для іншых, калі не жадаюць больш, каб тыя, іншыя, насялялі Зямлю. Тое была страшэнная непагадзь: снарады-ападкі з жахлівым грукатам рваліся ля вершалінаў дрэў, a жаўнераў абдавала злівай з нажоў, іголак і лёзаў. A ўнізе, джыгаючы значна шпарчэй за хуткасьць гуку,
лес прашывалі маленькія кавалачкі сьвінцу ў медзяной абгортцы. Шмат каго пазабівала або параніла, распавёў Дэрбі. Во як.
Потым абстрэл скончыўся, і нейкі невідочны немец сказаў праз гукальнік скласьці зброю і выходзіць з гушчару, трымаючы рукі за галавой, інакш абстрэл пачнецца нанава і ня спыніцца, пакуль усіх у гэтым лесе не пазабівае.
Тады амэрыканцы склалі зброю і выйшлі зь лесу, трымаючы рукі за галавой, бо яны хацелі жыць далей, калі ўжо зьявілася такая магчымасьць.
Білі Пілігрым зноўку вярнуўся ў вэтэранскі шпіталь. Коўдра ўсё яшчэ пакрывала ягоны голаў. Звонку была цішыня.
—Мая маці сышла? — спытаўся Білі.
—Ага.
Білі Пілігрым вызірнуў з-пад коўдры. На крэсьле для наведнікаў сядзела ягоная нявеста. Яе звалі Валенсія Мэрбл. Валенсія была дачкой уладальніка Іліюмскай школы аптамэтрыі. Яна паходзіла зь вельмі багатай сям’і. Валенсія была ўвелькі з дом, паколькі не магла спыніцца і ела штохвіліны.
Яна і цяпер жавала. Валенсія насіла пукатыя акуляры ў каляровай абсадцы, якая зіхцела фальшывымі дыямэнтамі. Да бляску фальшывых камянёў далучыўся бляск сапраўднага дыямэнту ў яе заручальным пярсьцёнку. Дыямэнт быў застрахаваны на тысячу васямсот даляраў. Білі Пілігрым знайшоў яго ў Нямеччыне. Дыямэнт быў ягоным трафэем.
Білі Пілігрым не хацеў жаніцца з брыдкай Валенсіяй. Яна была адным з сымптомаў ягонай хваробы. Ён ведаў, што канчаткова зьехаў з глузду, калі пачуў уласны голас, які прапаноўваў Валенсіі руку і сэрца ды прасіў яе прыняць у якасьці дарунка пярсьцёнак з дыямэнтам.
Білі Пілігрым сказаў: «Прывітаньне!», а Валенсія запытала, ці ня хоча ён цукерак, ён адказаў: «Не, дзякуй».
Валенсія спыталася яго пра здароўе, а ён адказаў: «Значна лепей, дзякуй». Валенсія распавяла, што ў школе аптамэтрыі ўсе спагадаюць яму і спадзяюцца, што ён неўзабаве акрыяе. Білі Пілігрым сказаў:
—Калі ўбачыш нашых, перадай ім прывітаньне.
Валенсія пацікавілася, ці ня трэба яму нешта прынесьці, але ён адмовіўся:
— Ня трзба. У мяне тут ёсьць усё неабходнае.
—А кнігі? — запытала Валенсія.
— Я тут ляжу побач з, можа быць, найвялікшым прыватным кнігазборам фантастыкі у сьвеце, — сдказаў Білі, маючы на ўвазе калекцыю навуковае фантастыкі Эліёта Роўзвотэра.
Сам Роўзвотэр ляжаў на суседнім ложку, і Білі Пілігрым уцягнуў яго ў размову, спытаўшыся, што ён цяпер чытае.
Роўзвотэр адказаў. Кніга называлася «Эвангельле з космасу », аўтар Кілгор Траўт. У ёй распавядалася аб адным прыхадні зь іншай плянэты, які, дарэчы, быў вонкава вельмі падобны да тральфамадорцаў. Той прыхадзень досыць сур’ёзна займаўся вывучэньнем хрысьціянства, каб дазнацца, чаму хрысьціяне гэтак лёгка робяцца лютымі ды бязьлітаснымі. Ён выснаваў, што праблема, ці прынамсі яе частка, палягае ў нядбала напісаным Новым Запавеце. На думку прыхадня, адна з мэтаў Сьвятых Дабравесьцяў — навучыць людзей быць літасьцівымі да ўсіх і кожнага, нават да найніжэйшага з найніжэйшых.
Але ж насамрэч Сьвятыя Эвангельлі вучаць наступнаму:
«Перад тым, як ты зьбіраесься забіць нейкага чалавека, упэўніся як сьлед, што ў яго няма ніводнага ўплывовага высокапастаўленага знаёмца».
Во як.
Памылкай у прытчы пра Хрыста, лічыў прыхадзень з космасу, было і тое, што сам Хрыстос, хоць і выглядаў ня дужа самавіта, усё ж быў сынам наймагутнейшай істоты ў Сусьвеце. Чытачы з самага пачатку ведаюць пра гэта, і, калі яны даходзяць да месца, дзе Хрыста ўкрыжоўваюць, у іх натуральна зьяўляецца думка (тут Роўзвотэр гучна зачытаў урывак з раману):
«Авой, дарэмна схапілі гэтага хлопца, бо якраз яго, з сувязямі на самых вярхах, лінчаваць ні ў якім разе нельга!»
А з гэтай думкай узьнікае роднасная думка: «Знакам тым, існуюць таксама іншыя, тыя, каго лінчаваць усё ж можна. Хто яны? Зразумела, людзі бяз сувязяў!» Во як.
Той прыхадзень даў зямлянам у падарунак новае Эвангельле. Паводле яго, Ісус насамрэч быў нікім, звычайным чалавекам, і сядзеў косткай у горле шмат каму з уплывовых сучасьнікаў. Аднак у новым Дабравесьці Ісус меўся сказаць усе тыя прыгожыя і блытаныя рэчы, якія ён сказаў у ранейшых Эвангельлях.
Людзі добра павесяліліся, укрыжаваўшы яго ды ўвагнаўшы той крыж у зямлю. «Напэўна, — падумалі тыя, хто ўкрыжоўваў Хрыста, — адпомсьціць за яго ніхто ня прыйдзе». Гэтаксама мусілі падумаць чытачы, паколькі на старонках новага Эвангельля ім безупынку ўбівалася ў галаву, якім нулём бяз палачкі быў Ісус.
Але ж тут, якраз перад сьмерцю нуля бяз палачкі, з громам і маланкаю расчыніліся нябёсы. I быў моцны голас Божы, які мовіў людзям, што ён усынаўляе гэтага жабрака, і дае яму ўладу і прывілеі, якія мусіць мець Сын Творцы Сусьвету, назаўжды і давеку. Бог сказаў: «Згэтуль я страшна карацьму кожнага, хто будзе перасьледаваць жабракоў бяз сувязяў!»
Біліна нявеста зьела ўсе цукеркі «Тры мушкетэры». Цяпер яна перайшла на «Мілкі Уэй».
—Ат, кіньце кніжкі! — прамовіў Роўзвотэр, шпурнуўшы Траўтаў твор пад ложак. — Гараць яны гарам!
—Не-не-не, вельмі цікава! — запярэчыла Валенсія.
—Божа, калі б толькі Кілгор Траўт умеў пісаць! — выгукнуў Роўзвотэр.
Ён меў рацыю. Адсутнасьць папулярнасьці Кілгора Траўта лёгка тлумачылася: ён быў вельмі кепскім пісьменьнікам. Удалымі былі толькі ягоныя ідэі.
—На маю думку, Траўт ніколі не выпраўляўся за мяжу, — працягваў Роўзвотэр. — Божа літасьцівы! Ён увесь час пісаў пра зямлянаў, а ўсе зямляне ў ягоных раманах — амэрыканцы. Але ж на Зямлі амаль што ніхто не зьяўляецца амэрыканцам!
— I дзе ён цяпер? — пацікавілася Валенсія.
— Бог сьвяты ведае, — адказаў Роўзвотэр. — Наколькі мне вядома, я адзіны, хто прынамсі хоць што чуў аб гэтым пісьменьніку. У кажнюткай яго кнігі новы выдавец. Але калі я спрабую дазнацца аб Траўце праз чарговага выдаўца, лісты вяртаюцца, бо выдавец збанкрутаваў.
Роўзвотэр змяніў тэму размовы і пахваліў заручальны пярсьцёнак Валенсіі.
—Дзякуй, — сказала Валенсія і зьняла пярсьцёнак з пальца, каб Роўзвотэр змог яго абгледзець. — Білі — здабыў яго на фронце.
— Вось што мне падабаецца ў вайне: абсалютна ўсе атрымліваюць зь яе хоць нешта, — падсумаваў Роўзвотэр.
Што да месцазнаходжаньня Кілгора Траўта, дык ён жыў тады ў Іліюме, родным горадзе Білі, кінуты і зьненавіджаны сябрамі і блізкімі. Неўзабаве Білі Пілігрым сустрэне яго.
—Білі, — зьвярнулася да яго Валенсія Мэрбл.
—Гм?
—Можа, абмяркуем узоры сталовага срэбра.
—Абавязкова.
—Я зьвяла выбар да дзьвюх мадэляў: «Дацкі Ka­po ль» і «Шыпшына».
— «Шыпшына».
—У такіх справах ня варта сьпяшацца, — папярэдзіла Валеньсія. — 3 тым посудам, які мы абярэм цяпер, нам давядзецца жыць усё жыцьцё.
Білі Пілігрым пачаў старанна вывучаць каталёг.
— «Дацкі кароль», — спыніў ён нарэшце свае абіраньні.
— «Месяцовае сьвятло» — таксама неблагая рэч.
—Ага, нішто сабе, — пагадзіўся Білі Пілігрым.
Тут ён зноў пачаў вандраваць у часе і апынуўся на Тральфамадоры. Білі Пілігрыму сорак чатыры ды ён выстаўлены напаказ у празрыстым скляпеньні геадэзічнай абсэрваторыі. Білі Пілігрым разьлёгся на фатэлі, які служыў яму ложкам у падарожжы праз космас. Білі Пілігрым аголены. Тральфамадорцаў цікавіць ягонае цела — усё, бяз выняткаў.
Іх там звонку тысячы: яны трымаюць свае маленькія ручкі такім чынам, каб іх вочы змаглі ўбачыць Білі. Ён знаходзіцца на Тральфамадоры ўжо шэсьць месяцаў і прызвычаіўся да натоўпу.
Уцёкі з заапарку не да падуманьня. Атмасфэра па-за скляпеньнем зьмяшчае цыянід, а Зямля знаходзіцца на адлегласьці 446 120 000 000 000 000 кілямэтраў.
У заапарку Білі Пілігрыма выставілі напаказ, стварыўшы штучнае, прыпадобненае да зямных умоваў, асяродзьдзе. Бальшыня мэблі была скрадзеная з крамы «Сырз энд Роўбак» у горадзе Аява, штат Аява. У памяшканьні стаялі тэлевізар і фатэль-ложак. Ля
фатэлю месьціўся кутні столік зь лямпай і попельніцай. Яшчэ там высілася стойка бару з двума табурэтамі і стаяў невялікі більярдны стол. Сьценкі і падлогу ўсьцілалі дываны жоўтага колеру, якія былі ўсюды, за выняткам прыбіральні, варыўні ды жалезнага люку пасярод падлогі. Ля фатэлю на журнальным століку ляжалі ў знарочыстым непарадку часопісы.
Яшчэ там быў патэфон. Ён працаваў. Тэлевізар — не. На ягоным экране вісела карцінка з каўбоем, які забівае другога каўбоя. Во як.
У абсэрваторыі не было ані сьценаў, ані куточка, дзе Білі Пілігрым мог бы схавацца. У ванным пакоі з празрыстым дахам яму ўсталявалі сантэхніку колеру мяты. Цяпер Білі Пілігрым узьняўся з фатэлю, зайшоў у ванны пакой і пасікаў. Натоўп наведнікаў зароў у экстазе.
Білі пачысьціў зубы, уставіў зубны пратэз і пайшоў на варыўню. Яго газавая пліта, да якой прымацавалі балён, лядоўня і пасудамыйка былі таксама колеру мяты. На дзьверцы лядоўні вісела карцінка. Лядоўня трапіла на Тральфамадор ужо з карцінкай. На ёй была выява парачкі на двухмясцовым ровары зь вясёлых дзевяностых гадоў дзевятнаццатага стагодзьдзя.
Білі паглядзеў на гэтую карцінку і паспрабаваў прыдумаць нешта пра гэтую пару. Але яму нічога не прыйшло на розум. Выдавала на тое, што няма нічога, што можна было прыдумаць пра гэтых маладых людзей.
Білі Пілігрым усмак пасьнедаў кансэрвамі. Памыўшы кубак, талерку, нож, відэлец, лыжку і рондаль, ён паставіў іх на месца. Затым зрабіў гімнастычныя практыкаваньні, якія вывучыў у войску, павароты, нагінаньні, прысяданьні і падскокі. Большасьць тральфамадорцаў не магло ведаць, што
Біліна цела і твар непрыгожыя. На іх думку, ён быў узорным прадстаўніком свайго біялягічнага віду. Гэтая акалічнасьць мела станоўчы ўплыў на Білі, які першы раз у жыцьці пачаў цешыцца уласным целам.
Пасьля зарадкі і стрыжкі пазногцяў на нагах ён прыняў душ. У час, калі Пілігрым галіўся ды пшыкаў дэзадарантам пад пахамі, тральфамадорац-гід, стоячы звонку на невялікім узвышэньні, камэнтаваў, што і чаму ў дадзены момант робіць Білі. Усё гэта гід тлумачыў пры дапамозе тэлепатыі, проста дасылаючы свае думкахвалі натоўпу. Побач з гідам на ўзвышэньні стаяў перадатчык з маленькай клявіятурай, пры пасярэдніцтве якога наведнікі маглі задаваць Білі пытаньні.
Тут прыйшло першае пытаньне — яно прагучала з тэлевізійнага дынаміка: «Вы цяпер шчасьлівы?»
—Прыблізна такі ж шчасьлівы, якім быў на Зямлі, — з усёй шчырасьцю адказаў Білі Пілігрым.
На Тральфамадоры існавала пяць полаў, кожны зь якіх зьяўляўся неабходным элемэнтам у працэсе стварэньня новай істоты. Але для Білі Пілігрыма ўсе тральфамадорцы выглядалі аднолькава, паколькі іхнія адрозьненьні можна было заўважыць адно ў чацьвертым вымярэньні.
Дарэчы, адзін з найвялікшых шокаў, які зьведаў Білі Пілігрым ад стасункаў з тральфамадорцамі, быў зьвязаны зь іх аповедамі пра колькасьць полаў на Зямлі.
Тральфамадорцы паведамілі Білі, што экіпажы лятальных сподкаў выявілі на Зямлі ня больш і ня менш як сем полаў. Яны таксама сказалі, што кожны пол зьяўляецца неабходным для размнажэньня. Але Білі Пілігрыму было па-ранейшаму няўцям, навошта патрэбныя яшчэ пяць штук у дадатак да двух вядомых чалавецтву, калі ўзяць пад увагу тое, што іх
полавая актыўнасьць праяўляецца адно ў чацьвертым вымярэньні.
Тральфамадорцы паспрабавалі дапамагчы Білі Пілігрыму ўявіць адрозьненьні сярод полаў у нябачным для яго вымярэньні. Яны казалі яму, што зямныя дзеткі ня могуць нарадзіцца без удзелу гомасэксуалістаў. Аднак дзеткі могуць нарадзіцца без удзелу лесьбіянак. Да таго ж дзеткі ня могуць нарадзіцца без удзелу жанчынаў, якім болып за шэсьцьдзесят пяць гадоў. Дзеткі могуць нарадзіцца без удзелу мужчынаў, якім больш за шэсьцьдзесят пяць гадоў. Дзеткі ня могуць нарадзіцца без удзелу іншых дзетак, якія пражылі пасьля нараджэньня адну гадзіну ці менш. I гэтак далей.
Білі Пілігрым ні халеры не зразумеў.
Білі Пілігрым таксама казаў тральфамадорцам шмат таго, з чаго яны не разумелі ні халеры. Яны ніяк не маглі зразумець, як для яго, зямляніна, выглядае час. Білі Пілігрым стаміўся ім тлумачыць. Гід з горам папалам даў гэтаму рады.
Ён прапанаваў наведнікам уявіць, што яны пагодным, сонечным дзяньком стаяць у пустэльні ды глядзяць на горны ланцуг. Акрамя гэтага перад сабой яны бачаць і вяршыню гары, і птушку, і аблачыну, і камень. У дадатак, яны могуць азірнуцца і паглядзець ўніз у каньён. Але сярод іх знаходзіцца недалужны зямлянін, чыя галава закутая ў стальны шар, які ён ніколі ня здолее зьняць. 3 запхнутай у шар галавой зямлянін можа глядзець на навакольны сьвет ўсяго толькі праз адну-адзінюткую дзірачку, да якой звонку прыварылі двухмэтровую рулю.
I гэта быў толькі пачатак мэтафарычных пакутаў Білі. Апрача таго, цела Білі прывязанае папругамі да стальных кратаў, якія ў сваю чаргу прышрубаваныя да вагону-плятформы, што каціцца па рэйках. Білі Пілігрыму няма як павярнуць галавы або павярнуць
рулі, бо канец рулі замацаваны на трыножніку, які таксама прышрубаваны да вагону-плятформы. Адзінае, што ён можа бачыць, гэта адтуліну на канцы рулі. Сам Білі Пілігрым ня ведае, што ён знаходзіцца на плятформе вагону, і нават не падазрае аб чымсьці такім.
А плятформа часам ледзь цягнецца, часам — проста ляціць, часам спыняецца. Цягнік едзе ropy, долу, робіць аб’езды або імчыць налрасткі. I толькі пра тое, што Білі Пілігрым бачыць праз адтуліну рулі, ён можа казаць: «Вось яно, жыцьцё».
Білі чакаў, што тральфамадорцы зьбянтэжацца і ўстрывожацца зьвесткамі пра войны і пра іншыя спосабы забойства, пашыраныя на Зямлі. Ён чакаў, што іх напалохае ўласьцівае зямлянам спалучэньне лютасьці ды высокае баяздольнасьці, спалучэньне, якое можа ўрэшце зьнішчыць цэлы сэктар ні ў чым не вінаватай Галяктыкі або нават зруйнаваць яе дазваньня. Білі чакаў гэткай рэакцыі пад уплывам прачытанай ім навуковай фантастыкі.
Але тэма вайны ніколі не закраналася, пакуль Білі Пілігрым сам не нагадаў пра яе. Нехта з наведнікаў заапарку спытаўся праз гіда, што зьяўляецца самым важным з таго, чаму Білі Пілігрым вывучыўся на Тральфамадоры?
Білі Пілігрым адказаў:
— Гэта тое, што ўсе жыхары адной плянэты могуць жыць мірна. Як вы ведаеце, я прыляцеў зь зямной кулі, жыхары якой ад пачатку часоў забаўленыя бессэнсоўнай разьнёй сабе падобных. Я на ўласныя вочы бачыў трупы школьніц, якіх мае суайчыньнікі зварылі жыўцом у воданапорнай вежы, пры гэтым яны сьцьвярджалі, што змагаюцца з абсалютным Злом.
Гэта было праўдай. У Дрэздэне Білі Пілігрым сапраўды бачыў абвараныя целы школьніц. Білі працягваў:
—Я асьвятляў у турме дарогу сьвечкамі, зробленымі з тлушчу чалавечых істотаў, якіх зарэзалі браты і бацькі тых школьніц, якіх зварылі жыўцом. Зямляне стануць жахлівым сном Галяктыкі! Нават калі Зямля пакуль што не пагражае іншым плянэтам, яна яшчэ пакажа сябе. Адкрыйце ж мне сакрэт, каб я забраў яго дадому на Зямлю і выратаваў усіх нас, распавядзіце мне, як цэлая плянэта можа жыць у міры?
Білі Пілігрым адчуў, што голас яго дрыжыць ад узрушэньня. Ён сумеўся, калі ўбачыў, што тральфамадорцы сьціскаюць свае маленькія ручкі з вачамі. 3 досьведу Білі Пілігрым ведаў — гэта азначае: ён вярзе лухту.
—Калі... калі ласка скажыце мне, — умольна папрасіў ён гіда ўжо без ранейшага імпэту. — Чаму вы лічыце гэта лухтою?
— Мы ведаем, як Галяктыка спыніць сваё існаваньне, — адказаў гід, — і Зямля ня мае да гэтага аніякага дачыненьня — за выняткам таго, што яна таксама зьнікне.
—Ш-што?.. Галяктыка спыніць сваё існаваньне? — ледзь вымавіў Білі.
—Мы ўзарвем яе, экспэрымэнтуючы з новым палівам для нашых лятальных сподкаў. Касмалётчыквыпрабавальнік націсьне на стартавую кнопку, і ўся наша Галяктыка лясьне.
Во як.
— Калі вы такое ведаеце, — уразіўся Білі, — дык гэтаму ж можна неяк запабегнуць? Няўжо вы ня можаце нешта зрабіць, каб пілёт не націскаў кнопкі?
—Ён заўсёды націскае на кнопку, і заўсёды будзе націскаць. Мы заўсёды дазваляем яму гэта зрабіць і
заўсёды будзем дазваляць. Проста гэтае імгненьне так пабудавана.
—Такім чынам, — падсумаваў Білі, — выдае на тое, што ідэя прадухіленьня вайны на Зямлі — непадсяваная лухта?
—Вядома.
—Але ж у вас саміх на плянэце пануе мір.
—Цяпер мір. Але ў іншыя моманты ў нас тут варочаюцца такія войны, што ўсе зямныя бойкі, якія ты бачыў або пра якія чытаў, пададуцца табе дзіцячай забаўкай. Але ім рады не дасі, таму мы проста не зважаем на іх. Мы іх ігнаруем. Мы бавім вечнасьць, сузіраючы прыемныя імгненьні — такія, як сёньня ў заапарку. Неблагі ж дзянёк?
—Так.
—А вось гэтаму зямляне якраз могуць навучыцца, калі моцна захочуць: ігнаруй змрочныя часы і запыняйся на сьветлых.
—А-а, — сказаў Білі Пілігрым.
Хутка пасьля таго, як Білі Пілігрым паклаўся спаць, ён выправіўся ў часе да яшчэ аднаго даволі прыемнага імгненьня: шлюбнай ночы з Валенсіяй Пілігрым, у дзявоцтве Мэрбл. Ужо мінула шэсьць месяцаў, як ён выпісаўся з шпіталю для вэтэранаў. Білі Пілігрым быў у поўным парадку. Ён скончыў Іліюмскую школу аптамэтрыі, увайшоўшы ў тройку найлепшых вучняў у клясе з сарака сямі чалавек.
Цяпер ён ляжаў з Валенсіяй у ложку, які стаяў у чароўнай аднапакаёўцы, пабудаванай ля прыстані на мысе Эн, штат Масачусэтс. На другім беразе зіхацелі агні Глёстэру. Лежачы на Валенсіі, Білі Пілігрым кахаўся зь ёю. Адным з вынікаў гэтай дзеі стане нараджэньне Робэрта Пілігрыма, які быў праблемным падлеткам у школе, але ж потым усё
ўлагодзілася, калі яго прызвалі ў шэрагі славутых «зялёных бярэтаў».
Валенсія ніколі не вандравала ў часе, але мела жывую фантазію. Калі Білі Пілігрым кахаўся зь ёю, Валенсія ўяўляла сябе славутай у гісторыі жанчынай. Яна была каралевай Ангелыпчыны Элізабэтай I, а Білі Пілігрым — Крыштопам Калюмбам.
Білі Пілігрым енкнуў, як енчаць маленькія іржавыя завесы. Ён толькі што спаражніў у Валенсію зьмесьціва сваіх семявых мяшэчкаў, зрабіўшы ўласны ўнёсак для «зялёных барэтаў». Вядома, што паводле тральфамадорцаў, кожны «зялёны барэт» павінны мець ня больш і ня менш як сем бацькоў.
Тут Білі Пілігрым скаціўся са сваёй вялізманнай жонкі, на чыім твары застыг захоплены выраз, нават пасьля таго, як ён выйшаў зь яе. Білі Пілігрым лёг гузікамі свайго сьпіннога мозгу паралельна краю матрацу і заклаў рукі за галаву. Цяпер ён багатыр. Яго ўзнагародзілі за тое, што ён пабраўся шлюбам зь дзяўчынаю, зь якой ніхто ў цьвярозым розуме не пагаджаўся ажаніцца. Ягоны цесьць падарыў Білі Пілігрыму новы «Б’юік-Роўдмастэр», а таксама дом, набіткаваны рознымі электрычнымі прыборамі, ды зрабіў яго дырэктарам свайго найбольш прыбытковага філіялу, Іліюмскага, дзе Білі Пілігрым меў магчымасьць зарабіць як найменей трыццаць тысяч даляраў у год. Няблага. Ягоны бацька быў усяго толькі цырульнікам.
Як сказала Біліна маці: «Заглянула сонца і ў Пілігрымава аконца».
Мядовы месяц прамінаў сярод гаркаватасалодкіх містэрый бабінавага лета Новай Англіі. У апартамэнтах маладых адна са сьценак цалкам складалася з рамантычных шкляных дзьвярэй. Дзьверы можна было адчыніць зь сярэдзіны і
выйсьці на гаўбец, пад якім пачыналася алейная гавань.
Зялёна-аранжавы буксір, які ўначы здаваўся чорным, прагрукатаў поруч з бальконам — не далей як восем мэтраў ад іхняга шлюбнага ложка. Неасьветлены буксір накіроўваўся ў мора. Яго пусты трум, напаўняючыся гукамі, рабіў песьню рухавікоў насычанай і гучнай. Прычал падхапіў мэлёдыю, a потым да яго далучылася сьпінка ложка. Буксір ужо аціх у далечыні, а сьпінка ложка не змаўкала яшчэ доўга.
—Дзякуй, — нарэшце вымавіла Валенсія.
Сьпінка ложка сьпявала камарыную песьню.
—Няма за што.
—Мне было хораша.
—Я ўсьцешаны...
Тут Валенсія заплакала.
—Што такое?
—Я такая шчасьлівая!
—Добра.
—Я думала, што ніхто ніколі не захоча са мною ажаніцца.
—А-а, — вымавіў Білі Пілігрым.
—Я для цябе пахудзею.
— Га?
—Я сяду на дыету. Я стану прыгожай для цябе.
— Ты мне падабаесься такой, якая ты ёсьць.
—Ты сур’ёзна?
—Сур’ёзна, — адказаў Білі Пілігрым.
Дзякуючы вандроўкам у часе, ён бачыў большасьць момантаў іхняга шлюбу і наперад ведаў, што ўсё будзе як мінімум сьцерпна.
Вялікая яхта з назваю «Шахэразада» праплыла за лічаныя мэтры ад шлюбнага ложка. Яе рухавікі ўзялі нізкую ноту арганнага рэгістру. Усе агні на яхце былі запаленыя. Двое прыгожых маладых людзей у вячэрніх
строях, мужчына і жанчына, стаялі ля парэнчаў на карме, цешачыся каханьнем, марамі і хвалямі за кільватэрам.
Яны таксама паехалі ў мядовы месяц. Гэта былі Лэнс Румфорд зь Ньюпорту, штат Роўд Айлэнд, ды яго маладая жонка Сінція Румфорд, у дзявоцтве Лэндры, школьнае каханьне Джона Ф. Кенэдзі, які тады жыў у горадзе Гаяніс-Порт, штат Масачусэтс.
3 усяго гэтага атрымалася невялікае супадзеньне. Праз шмат гадоў Білі Пілігрым будзе ляжаць у бальнічным пакоі разам зь дзядзькам Лэнса, гарвардзкім прафэсарам Бэртрамам Коўплэндам Румфордам, афіцыйным гісторыкам вайскова-паветраных сілаў ЗПІА.
Калі гэтыя прыгожыя маладыя людзі паплылі сабе, Валенсія пачала дапытваць свайго сьмешнага з выгляду мужа пра вайну. Зямным жанчынам ўласьцівы прастадушныя пераскокі з хараства і сэксу на ваенныя нягоды.
—Ты калі-небудзь думаеш пра вайну? — спыталася яна, паклаўшы руку на ягонае сьцягно.
—Сяды-тады, — адказаў Білі Пілігрым.
—Гляджу я на цябе сяды-тады, — прамовіла Валенсія, — і ў мяне зьяўляецца такое дзіўнае адчуваньне, што ты проста набіткаваны сакрэтамі.
—Дзе там, — адказаў Білі Пілігрым.
Вядома, ён хлусіў, бо пакуль што нікому не казаў пра свае вандроўкі ў часе, пра Тральфамадор і гэтак далей.
— Ты проста павінны мець нейкія сакрэты з вайны. Добра, хай сабе не сакрэты, але такія рэчы, аб якіх ты не жадаў бы казаць.
—Дыне.
—Я ганаруся, што ты ваяваў. Ці ты ведаеш гэта?
— Цяпер ведаю.
—На вайне было страшна?
—Сяды-тады...
Неспадзеўкі сам для сябе Білі Пілігрым зрабіў адкрыцьцё, якое стурбавала яго дазваньня. Увасобленае ў словы, яно магло стацца добрай эпітафіяй для Білі Пілігрыма, а таксама для мяне:
—Ты б распавёў пра вайну, калі б я папрасіла цябе? — дапытвала Валенсія. У адной маленечкай парожніне свайго агромністага цела яна ўжо назапашвала матэрыялдля «зялёнагабарэта».
—Такі аповед будзе падобны да сну, — адказаў Білі Пілігрым. — А чужыя сны зазвычай ня вельмі цікавыя.
—Я чула, як ты аднойчы распавядаў майму бацьку аб нямецкай расстрэльнай роце.
—А-а...
—Ты тады мусіў пахаваць таго чалавека?
—Так.
—А ён, перад тым, як яго расстралялі, бачыў цябе з рыдлёўкай?
— Так.
—Ён нешта сказаў?
—He.
—Ён быў напалоханы?
— Яму задурманілі галаву наркотыкамі. У яго вочы як бы застылі.
—I тады яны прышпілілі яму на вопратку мішэнь?
—Паперку, — удакладніў Білі Пілігрым.
Перапрасіўшы, ён вылез з ложка і пайшоў у цемру лазенкі, каб пасікаць. Ён пачаў шнарыць у пошуках выключальніка і, мацаючы шурпатыя сьценкі, адчуў, што вяртаецца ў 1944, назад у лягерны лязарэт.
Сьвечка ў лязарэтным пакоі згарэла дашчэнту. Стары небарака Эдгар Дэрбі заснуў побач зь Білі Пілігрымам на раскладанцы. Сам Білі Пілігрым вылез з пасьцелі ды стаў шнарыць па сьценцы, шукаючы выйсьця, паколькі яму моцна карцела памачыцца.
Нарэшце ён знайшоў дзьверы, якія адчыніліся і дазволілі яму, бязладна перастаўляючы ногі, выбегчы ў турэмную ноч. Білі Пілігрым ачмурэў ад морфію і вандровак у часе. Ён скіраваўся да аплеценай калючым дротам агароджы, аб каторую тут жа зачапіўся ў тузіне месцаў. Білі паспрабаваў адбегчыся, але калючкі не пускалі яго. Тады Білі Пілігрым выканаў невялікі танец ідыёта з агароджай: крок сюды, крок туды і вяртаньне ў зыходную пазыцыю.
3 другога боку агароджы нейкі савецкі палонны, які сам выйшаў памачыцца, убачыў Біліны скокі. Ён наблізіўся да недарэчнага пудзіла і паспрабаваў спакойна зь ім пагаманіць, найперш спытаць, зь якой яно краіны. Пудзіла, працягваючы свае танцы, не зважала на савецкага палоннага. Тады ён адчапіў адну за адной калючкі ад вопраткі пудзіла, і яно, прытанцоўваючы, зьнікла ў ночы бяз слова падзякі.
Савецкі палонны памахаў пудзілу на разьвітаньне, крыкнуўшы па-расейску: «Дапабачэньня!»
Стоячы пасярод турэмнай ночы, Білі Пілігрым дастаў свой стручок і давай сікаць на зямлю. Пасьля неахайна схаваў яго ў штаны і сутыкнуўся з новай праблемаго: трэба было высьветліць, адкуль ён прыйшоў і куды яму цяпер вяртацца?
Але тут сярод ночы пачуліся роспачныя крыкі. Ня маючы лепшага выйсця, Білі павалачыўся ў кірунку да крыкаў. Яму зрабілася цікава, што там за трагедыя прымушае столькіх людзей лямантаваць штомоц?
Білі Пілігрым наблізіўся, сам таго ня ведаючы, да задняй часткі клязэту, які складаўся з двух слупоў, адной папярочнай дошкі і дванаццаці вёдраў, што стаялі пад ёй. 3 трох бакоў гэтае няхітрае абсталяваньне асланялі загародкі, зробленыя з абрэзкаў піламатэрыялаў ды сплясканых бляшанак. Чацьверты, неасланёны бок выходзіў на абшытую брызэнтам сьценку бараку, у якім напярэдадні адбыўся банкет.
Білі Пілігрым рушыў уздоўж загародкі і дайшоў да пункту, зь якога ўбачыў нядаўна зроблены надпіс на чорнай сьценцы. Яго намалявалі той жа ружовай фарбай, якая была скарыстаная для дэкарацыяў «Папялушкі».
Біліна ўспрыманьне рэальнасьці настолькі сказілася, што яму падалося, быццам надпіс лунае ў паветры, як бы намаляваны на празрыстай бязважкай заслоне. А саму заслону ўсейваюць прыгожанькія бліскаўкі. Напраўдзе тое былі галоўкі цьвікоў, якія мацавалі сьценку да бараку. Але Білі Пілігрым быў ня ў стане ўявіць, на чым трымаецца гэтая магічная заслона, і таму ён зрабіў дапушчэньне, што яна разам са знарочыстымі крыкамі жалобы зьяўляецца часткай нейкага невядомага яму рэлігійнага рытуалу.
Вось што казаў надпіс:
Трымайцеся чысьціні і не пакідайце пасьля сябе ў прыбіральні бруду!
Білі Пілігрым зазірнуў у клязэт. Лямант даносіўся менавіта адсюль. Усярэдзіне ўсё кішма кішэла ад амэрыканскіх жаўнераў са спушчанымі порткамі. Банкет пабудзіў у іхніх жыватах вульканічную дзейнасьць. Вёдры напоўніліся да берагоў або перапоўніліся цераз край.
Адзін амэрыканец, які быў недалёка ад Білі Пілігрыма, крычаў, што выпаражніў усе свае вантробы за выключэньнем мазгоў. Праз колькі імгненьняў ён заверашчаў:
—Вось яны лезуць! Вось яны лезуць!
Ён меў на ўвазе свае мазгі.
Гэта быў я. Тым амэрыканцам быў я. Тым крыклівым амэрыканцам быў аўтар гэтай кнігі.
Хістаючыся, Білі Пілігрым пакінуў гэтыя пякельныя карціны. Ён прайшоў паўз трох ангельцаў, якія назіралі за сьвятам экскрэмэнтаў з пэўнай адлегласьці. Ангельцы скамянелі ад гідлівасьці.
— Зашпілі штаны! — загадаў адзін зь іх.
Білі Шлігрым падпарадкаваўся. Раптам ён трапіў у дзьверы свайго лязарэту. Ён прамінуў іх і апынуўся на мысе Эн, дзе быў у свой мядовы месяц. Ён вяртаецца з лазенкі ў ложак да сваёй нявесты.
— Я сумавала па табе, — прамовіла Валенсія.
—А я па табе, — адказаў Білі Пілігрым.
Яны з Валенсіяй паснулі, прытуліўшыся, не раўнуючы як лыжкі ў шуфлядцы, і Білі Пілігрым перанёсься ў 1944, калі ехаў чугункай з манэўраў у Паўднёвай Караліне на паховіны бацькі ў родны Іліюм. Ён пакуль што не пасьпеў убачыць Эўропы і пабываць на вайне. Падарожжа адбывалася ў часы, калі яшчэ былі паравозы.
Білі Пілігрым мусіў зрабіць шмат перасадак. Цягнікі ледзь валачыліся. Знутры пасажырскія вагоны сьмярдзелі алькаголем, вугальным дымам, выдадзеным на карткі тытунём, а таксама пярдыкаю людзей, што харчуюцца ежай ваенных часоў. Абіўка жалезных сядзеньняў была зь нейкай калючай матэрыі, таму ў Білі Пілігрыма ніяк не атрымлівалася паспаць. Заснуў як мае быць ён толькі за тры гадзіны да Іліюму, выпрастаўшы ногі ў бок дзьвярэй, якія вялі да шумлівага вагону-рэстарану.
Калі цягнік прыехаў у Іліюм, Білі Пілігрыма разбудзіў праваднік. Білі Пілігрым выйшаў са сваім заплечнікам і стаў на пэроне ля правадніка, намагаючыся прачнуцца.
—Ну, што, паспаў трохі? — запытаўся праваднік.
—Ага, — адказаў Білі Пілігрым.
—Хлопча, — заўважыў праваднік, — у цябе ж стаяў у сьне!
А трэцяй гадзіне насычанай морфіем ночы два мажныя, кроў з малаком, ангельцы прынесьлі ў лязарэт новага пацыента. Яго твар быў ушпіляны скульлём. Гэтым пацыентам быў лядашчы, рэбры ды скура, Пол Лацара, аўтамабільны злодзей з гораду Цыцэра, штат Іліной. Пола Лацара злавілі, калі той спрабаваў сьцягнуць у ангельскага афіцэра цыгарэты з-пад падушкі. Праз сон ангельскі афіцэр зламаў Лацара правую руку і, ударыўшы, аглушыў.
Цяпер гэты афіцэр дапамагаў занесьці злодзея ў лязарэтны пакой. На галаве ў ангельца буяў лес рудых валасоў, а на твары адсутнічалі бровы. У п’есе ён граў хросную маці Папялушкі, Блакітную Фею. Ангелец адной рукой падтрымліваў тулава Лацара, а другой зачыняў за сабою дзьверы.
—Гэты хлопец важыць менш за кураня, — зазначыў ён.
Hori Лацара трымаў другі ангелец — той палкоўнік, што даў Білі хвацкую дозу морфію.
Блакітная Фея, хросная маці Папялушкі, быў зьбянтэжаны і раззлаваны адначасова.
—Калі б я ведаў, што змагаюся з куранём, — сказаў ён, — я б ня біў так моцна.
—Гм.
Абрабаваны ангелец ня стаў хаваць, што яго брыдзяць амэрыканскія жаўнеры.
— Кволыя, сьмярдзючыя... Шайка мярзотных выблядкаў, якія адно румзаюць і безупынку нешта крадуць, — сказаў ён. — Яны горшыя за паўжывых савецкіх жаўнераў.
—Ага, паскудны кантынгент, — пагадзіўся зь ім палкоўнік.
У барак зайшоў нямецкі маёр. Ён уважаў ангельцаў за сваіх блізкіх сяброў. Немец хадзіў да іх у адведкі амаль штодня, гуляўся зь імі ў настольныя гульні, чытаў лекцыі па нямецкай гісторыі, граў на піяніна, якое стаяла ў бараку, даваў урокі гутарковай нямеччыны. Ён часта казаў ангельцам, што калі б у яго не было такіх культурных суразмоўцаў, як яны, дык, напэўна, зьехаў бы тут з глузду. Немец першарадна размаўляў па-ангельску.
Ён перапрасіў за тое, што ангельцы вымушаныя цярпець побач з сабою амэрыканскіх жаўнераў. Немец паабяцаў ім, што амэрыканцы абцяжараць іх
на дзень-два — ня больш, а потым іх адправяць на прымусовыя работы ў Дрэздэн. 3 сабой маёр прынёс манаграфію, выдадзеную нямецкім згуртаваньнем турэмных работнікаў. Гэта была справаздача аб паводзінах амэрыканскіх шарагоўцаў у нямецкіх лягерах для ваеннапалонных. Яе напісаў былы амэрыканскі грамадзянін, цяпер высокапастаўлены службовец у нямецкім міністэрстве прапаганды. Звалі службоўца Говард Ў. Кэмбэл-малодшы. Пазьней ён павесіўся, чакаючы суду як ваенны злачынца.
Вояк.
Пакуль брытанскі палкоўнік рыхтаваў зламаную руку Лацара для гіпсу і мяшаў рошчыну, нямецкі маёр уголас перакладаў выняткі з манаграфіі Говарда Ў. Кэмбэла-малодшага. У свой час Кэмбэл быў досыць вядомым літаратарам. Яго манаграфія пачыналася наступнымі словамі:
«Амэрыка зьяўляецца найбольш заможнай краінай на Зямлі, але яе грамадзяне пераважна бедныя, хаця пры гэтым усіх небагатых амэрыканцаў у Амэрыцы прымушаюць ненавідзець сябе. Працытуем амэрыканскага сатырыка Кіна Габарда: «Хоць быць бедным — ня ганьба, але ж і ганьба таксама». Для амэрыканца быць бедным — гэта, па сутнасьці, злачынства, нягледзячы на тое, што Амэрыка — краіна бедных. У сваёй вуснай народнай творчасьці ўсе іншыя народы маюць багата прыпавесьцяў пра людзей, хай сабе бедных, але надзвычай мудрых і дадатных, дзякуючы чаму такія людзі цэняцца вышэй за тых, хто мае ўладу і золата.Аднак ўАмэрыцы вы не пачуеце падобных казак ад тамтэйшых бедакоў. Яны кпяць з саміх сябе і пяюць хвалу багатырам. На сьценцы найпаскуднейшай карчмы або піўніцы, уладар якой — сам небагаты чалавек, вы хутчэй за
ўсё знойдзеце надпіс зь бязьлітасным пытаньнем: «Калі ты такі разумны, чаму ж ты такі бедны?»... Там таксама будзе прылеплены да палачкі ад лізунца амэрыканскі сьцяг, велічынёй ня больш за дзіцячую далонь, які трапечацца ад пастаяннай штурханіны шуфлядкі касавага апарату».
Некаторыя лічылі, што аўтар манаграфіі, ураджэнец гораду Шэнэктадзі, штат Нью-Ёрк, меў найвышэйшы паказьнік інтэлектуальнага разьвіцьця сярод усіх вайсковых нацыстаў-злачынцаў, якіх потым прысудзілі да павешаньня. Во як.
«Амэрыканцы, як і людзі ў іншых краях, часам вераць у некаторыя ідэі, якія зьяўляюцца відавочнай няпраўдай. Найбольш шкоднай няпраўдаю ёсьць вера амэрыканцаў у тое, што кожны грамадзянін Злучаных Штатаў можа без залішніх намаганьняў зарабіць вялікія грошы. I таму амэрыканцы, у якіх не атрымалася стаць багатымі, дакараюць і дакараюць сябе за няўдачу, не ўсьведамляючы, наколькі насамрэч цяжка нажыць капітал. Гэтыя безупынныя скаргі на саміх сябе сталіся ў Злучаных Штатах сапраўдным скарбам для грашавітых уладатрымцаў, якія з гэтага робяць для бедных на прыватным і грамадзкім узроўнях значна менш, чым любая паноўная кляса ў іншых краінах, мусіць, з часоў Напалеона.
Цяпер зАмэрыкі прыходзіць шмат навінаў, але найбольш трывожная, што ня мае прэцэдэнту ў гісторыі, ёсць навіна аб паўставаньні вялікай масы пазбаўленых гонару бедакоў. Яны ня любяць адзін аднаго, паколькі ня любяць саміх сабе. Як толькі мы зразумеем гэта, дык тады прычыны ганебных паводзінаў амэрыканцаў у нямецкіх лягерах для ваеннапалонных стануць зразумелымі».
Далей Говард Ў. Кэмбэл-малодшы абмяркоўваў уніформу амэрыканскіх жаўнераў у Другой сусьветнай вайне:
«Кожнае войска ў гісторыі чалавецтва, заможнае яно ці не, імкнулася абмундураваць нават найгоршых сваіх жаўнераў такім чынам, каб яны сваім выглядам пераконвалі саміх сябе і астатніх, што зьяўляюцца выдатнымі знаўцамі алькаголю, жанчын, трафэяў і раптоўнай сьмерці. Аднак амэрыканскае войска пасылае сваіх жаўнераў ваяваць і паміраць у перашытай працоўнай уніформе, якая відавочна рабілася для чалавека зь іншымі габарытамі, — гэткім стэрылізаваным, але неадпрасаваным дарунку дабрачыннай арганізацыі, сябры якой з заціснутым ад агіды носам разносяць па халабудах вопратку для алькашоў.
Калі ж элегантна абмундураваны афіцэр крыкам зьвяртаецца да такога неахайнага абадранца, ён прыніжае яго, як і належыць афіцэру ў воііску.Аднак у адрозненьне ад іншых войскаў, тут гучнае ганьбаваньне ня ёсць тэатральным удаваньнем бацькоўскага гневу. У амэрыканскім войску гэта шчырая праява нянавісьці да бедака, які сам, а не хто іншы, вінаваты ў сваёй галечы.
Лягерны адміністратар, які мае ўпершыню справу з палоннымі амэрыканцамі, мусіць памятаць: сярод іх не ўзьнікне духу братэрскасьці — нават калі яны насамрэч браты. Паміж вязьнямі не ўсталюецца сяброўскіх адносінаў. I кожны амэрыканец хутка ператворыцца ў пакрыўджанага хлопчыка, які прагне ўласнай сьмерці, толькі каб папікнуць крыўдзіцеляў».
Кэмбэл грунтоўна распавёў пра досьвед, які набылі немцы ў працы з амэрыканскімі жаўнерамі. Ён пісаў,
што спрэс ў лягерах амэрыканцы набылі славу найбольш нікчэмных, найменш згуртаваных і самых брудных ваеннапалонных. Яны былі ня здатныя да хоць якіх ўзгодненых дзеяньняў. Амэрыканцы пагарджалі сваімі старастамі, адмаўляліся выконваць іх загады ці хаця б прыслухоўвацца да іхніх словаў, абгрунтоўваючы гэта тым, што стараста нічым ня лепшы за астатніх палонных, і раячы яму не выдыгацца.
I гэтак далей. Білі Пілігрым, слухаючы, заснуў і прачнуўся ўдаўцом у сваім пустым доме ў Іліюме. Дачка дакарала яго за недарэчныя лісты ў газэту.
—Ты чуў, што я сказала? — дапытвалася Барбара. Зноўку быў 1968.
—Ага.
Білі Пілігрым быў задрамаў.
—Калі ты хочаш паводзіць сабе, як малое дзіця, дык, можа, мы тады будзем абыходзіцца з табою, як зь дзіцём?
—Гэтага ня будзе, — адказаў Білі.
—Мы яшчэ пабачым, што будзе...
Барбара абняла сябе за плечы.
—Тут страшэнна холадна. Ацяпленьне ёсьць?
—Ацяпленьне?
—Ну, гэтае прыстасаваньне ў сутарэньні, печка, якая гоніць гарачае паветра з гэтых адтулін. Пэўна ж не — не працуе.
— Напэўна.
— Табе што, ня холадна?
— Я не зьвярнуў увагі...
—Божухна, ты ўжо дзіця! Калі мы пакінем цябе тут аднаго, ты ж памрэш ад холаду і голаду...
I гэтак далей. Яна вельмі ўзрушылася: дзеля ўласнага дабра бацькі яна напэўна, будзе вымушаная пазбавіць яго чалавечага гонару.
Барбара выклікала майстра па рапараваньню ацяпляльных прыбораў. Потым прымусіла Білі Пілігрыма легчы ў ложак, і ўзяла з бацькі слова, што ён застанецца пад электрычнай коўдрай, пакуль ня зробіцца цёпла. Праз пульт яна ўсталявала максымальна магчымую тэмпэратуру і неўзабаве ў ложку зрабілася настолькі горача, што там можна было пячы хлеб.
Калі, бразнуўшы дзьвярмі, Барбара сышла, Білі Пілігрым зноў апынуўся ў заапарку на Тральфамадоры. Толькі што зь Зямлі яму прывезьлі сяброўку. Гэта была кіназорка Мантана Ўайлдгэк.
Мантану прыспалі моцнымі наркотыкамі. Тральфамадорцы ў адгазьніках прынесьлі яе ў пакой, паклалі на жоўты фатэль і выйшлі праз шлюз. Шматлікі натоўп быўу захапленьні. Колькасьць наведнікаў шматкроць павялічылася. Усе на Тральфамадоры хацелі зірнуць на зямную саміцу.
Мантана ляжала аголеная. Білі Пілігрым, вядома ж, таксама. У яго быў велічэзны агрэгат. Ніколі не вядома наперад, каму такі дастанецца.
Мантана прачнулася і пачала часта лыпаць вачыма. Яе вейкі былі доўгія, як фурманскія пугі.
—Дзе я? — вымавіла яна.
—Усё добра, — мякка адказаў Білі. — Калі ласка, не палохайцеся.
Падчас падарожжа зь Зямлі на Тральфамадор Мантана заставалася ў паўпрытомнасьці. Тральфамадорцы не размаўлялі зь ёю і не паказваліся на вочы. Апошняе, што яна памятала, гэта басэйн, ля якога загарала ў горадзе Палм-Спрынг, штат Каліфорнія. Мантане споўнілася ўсяго толькі дваццаць. На шыі ў яе вісеў срэбны ланцужок, зь якога паміж грудзьмі зьвісаў мэдальён у форме сэрца.
Яна павярнула галаву і ўбачыла за сьценамі абсэрваторыі вялікі натоўп тральфамадорцаў. Яны апладавалі ёй, хуценька сьціскаючы і расьціскаючы свае маленькія зялёныя далоні.
Мантана загаласіла.
Маленькія зялёныя далоні тральфамадорцаў сашчапіліся, паколькі ім было вельмі непрыемна глядзець на праявы адмоўных эмоцыяў у Мантаны. Дырэктар заапарку адразу загадаў работніку, які стаяў побач, накінуць на шкляны дах абсэрваторыі цёмна-сіняе покрыва, каб такім чынам зымітаваць зямную ноч. На Тральфамадоры за суткі толькі адна гадзіна з шасьцідзесяці дзьвюх прыпадала на ноч.
Білі Пілігрым улучыў таршэр. Сьвятло лямпачкі выразна акрэсьліла рэльеф цела Мантаны, складзенага выключна з барочных фігураў. Білі прыгадаў вытанчаную архітэктуру яшчэ не разбомбленага Дрэздэну.
Зь цягам часу Мантана пакахала Білі Пілігрыма і даверылася яму. Ён не дакранаўся да яе датуль, пакуль яна ня дала зразумець, што сама гэтага жадае. Пасьля таго, як Мантана пражыла на Тральфамадоры тэрмін, які раўняўся зямному тыдню, яна сарамліва папрасіла Пілігрыма легчы зь ёй. Што Білі Пілігрым і зрабіў. Гэта была незямная асалода.
3 ложку любошчаў у 1968 годзе ён перакінуўся на самотны ложак ў Іліюме, у якім напоўніцу працавала электрычная коўдра. Білі Пілігрым ляжаў змакрэлы, цьмяна прыгадваючы, як дачка паклала яго сюды і загадала не вылазіць, пакуль не паправяць алейны награвальнік.
Нехта пагрукаўся ў дзьверы пачывальні.
—Слухаю?
—Гэта майстар па ацяпленьні.
—Так?..
—Усё запрацавала. Хутка будзе цёпла.
—Добра.
—Мыш праела дрот тэрмастату.
—Кабяе!
Білі Пілігрым прынюхаўся. Яго гарачая пасьцель патыхала, як лёх з шампіньёнамі. Яму прысьніўся палюцыйны сон з Мантанай Ўайлдгэк.
Раніцай пасьля палюцыйнага сну Білі Пілігрым надумаў вярнуцца на працу ў свой кабінэт ля пешаходнага пляцу. Справы тут ладзіліся як заўжды цудоўна. Ягоныя памочнікі самі выдатна давалі рады. Яны моцна зьдзівіліся, убачыўшы свайго боса, паколькі ягоная дачка казала ім, што Білі Пілігрым, відаць, ужо ніколі ня будзе працаваць з пацыентамі.
Але ён жвавым крокам зайшоў у свой кабінэт і загадаў, каб да яго запрасілі першага пацыента. Яму выклікалі дванаццацігадовага хлопчыка, якога суправаджала аўдавелая маці. Іх ніхто ня ведаў, бо яны нядаўна пераехалі ў Іліюм. Білі Пілігрым зрабіў хлопчыку з маці колькі запытаў, зь якіх даведаўся, што бацька хлопчыка быў забіты ў Віетнаме ля гораду Дакто ў вядомым пяцідзённым баі за вышыню 875. Во як.
Правяраючы зрок хлопчыка, Білі Пілігрым мімаходзь распавёў яму аб сваіх прыгодах на Тральфамадоры, і запэўніў бязбацькавіча, што ягоны тата па-ранейшаму цэлы і жывы ў папярэдніх момантах свайго жыцьця, да якіх хлопчык можа вяртацца зноў і зноў.
—Хіба ж гэта не суцяшэньне? — спытаў Білі.
У гэты момант маці хлопчыка выйшла і сказала супрацоўніку рэгістратуры, што Білі Пілігрым відавочна зьехаў з глузду. Білі Пілігрыма забралі дамоў. Дачка яшчэ раз спытала яго:
—Тата, тата, тата! Што нам з табою рабіць?
Шосты разьдзел
Паслухайце:
Білі Пілігрым кажа, што нараніцу пасьля напоенай морфіем ночы на брытанскім падворышчы, якое месьцілася ў самым сэрцы канцлягеру для савецкіх ваеннапалонных, яго павезьлі ў нямецкі горад Дрэздэн.
Білі прачнуўся сьнежаньскім ранкам. У маленькім лязарэце не было вокнаў, а прывідна-празрыстыя сьвечкі згарэлі дазваньня. Сьвятло сыходзіла адно з дробненькіх шчылінак у сьценах і з зазораў між вушаком і недасканала дапасаваных да яго дзьвярэй. На ложку, са зламанаю рукой, соп дробны Пол Лацара. Эдгар Дэрбі, настаўнік старэйшых клясаў, якога неўзабаве расстраляюць, хроп на другім.
Білі Пілігрым ускруціўся. Ён ня ведаў, які цяпер год і на якой ён плянэце. Але як бы тая плянэта не называлася, на ёй было золка. Аднак Білі Пілігрыма разбудзіў зусім ня холад. Яго да сьвербу і дрыжыкаў працяў жывёльны гіпнатызм невядомага паходжаньня. Ён зрабіў цяжкімі Біліны цягліцы — нібы напярэдадні той мардаваў сябе шматгадзіннай трэніроўкаю.
Жывёльны гіпнатызм паходзіў ад нечага, што знаходзілася за сьпінаю. Калі б Білі папрасілі выказаць здагадку, што на яго думку зьяўляецца крыніцаю таго гіпнатызму, ён бы пэўна сказаў, што гэта кажанкрывясмок, які зьвісае дагары нагамі.
Перад тым як азірнуцца на крыніцу гіпнатычнага выпраменьваньня, Білі Пілігрым споўз на падлогу каля ложка. Ён не хацеў, каб пачвара скокнула яму на твар ці выдрала вочы або адкусіла нос.
I толькі тады Білі павярнуўся. Крыніца гіпнатызму сапраўды нагадвала кажана. Гэта быў Білін палітон з футравым каўняром, які раней належаў імпрэсарыё. Палітон вісеў на цьвіку.
Білі Пілігрым адвярнуўся ад палітона, але касавурыўся на яго цераз плячо, адчуваючы, што гіпнатызм толькі ўзмацніўся. Потым, укленчыўшы на ложку, Білі Пілігрым у другі раз павярнуўся да палітона і нават наважыўся дакрануцца ў некалькіх месцах. Ён шукаў дакладную крыніцу выпраменьваньня.
Білі Пілігрым знайшоў два схаваныя ў падкладцы гузачкі на адлегласьці тры сантымэтры адзін ад аднаго. Першы меў форму гарошыны. Другі нагадваў падкоўку. Ад іх Білі Пілігрым атрымаў паведамленьне, дасланае выпраменьваньнем. Яму загадвалася не высьвятляць, што гэта за гузачкі. Яму раілася задаволіцца веданьнем таго, што яны могуць шмат чаго зрабіць дзеля іх уладальніка, але пры ўмове, што ён перастане вывучаць іх прыроду. Білі Пілігрыму гэта пасавала. Ён быў удзячны. Ён быў усьцешаны.
Білі Пілігрым заснуў, але хутка прахапіўся ў тым самым лягерным лязарэце. Высока стаяла сонца. Знадворку даносіліся галгофныя гукі: дужыя мужчыны капалі мулкі, вельмі мулкі дол, рыхтуючы ямы для слупоў. Ангельцы будавалі новы клязэт. Стары яны пакідалі амэрыканцам разам з тэатрам, то бок з тым баракам, дзе ладзіўся банкет.
Хістаючыся ад выжыльваньня з цэлай моцы, у лазарэт зайшлі шэсьць ангельцаў. Яны несьлі більярдны стол, на якім грувасьцілася колькі матрацаў. Ангельцы пераносілі ўсё гэта ў жылыя памяшканьні,
што стаялі ўстыч да лязарэту. За імі паволі ішоў яшчэ адзін ангельскі афіцэр, які валачыў свой уласны матрац і мішэнь для гульні ў дроцікі.
Чалавекам, што нёс мішэнь для гульні ў дроцікі, быў Блакітная Фея, хросная маці Папялушкі, які зламаў дробнаму Полу Лацара руку. Ён спыніўся ля ложка Лацара, каб даведацца здароўя.
Лацара адказаў, што пасьля вайны заб’е ангельца.
—Бач ты! — выгукнуў ангелец.
—Ты зрабіў вялікую памылку, — працягнуў Лацара, — бо кожнаму, хто да мяне дакранаецца, лепей забіць мяне, інакш на маю замову заб’юць яго.
Блакітная Фея, хросная маці Папялушкі, відаць, трохі кеміў у забойствах. Ён стрымана пасьміхнуўся ды сказаў:
—Ведаю, але пакуль што мая чарга забіць цябе, і далібог я гэта зраблю, калі ты мяне ўрэшце пераканаеш, што гэта слушны ўчынак.
—А каб у цябе ён адсох! — вылаяўся Лацара.
—He хвалюйся — ужо даўно, — адказаў Блакітная фея, хросная маці Папялушкі.
Паблажлівы і разьвясёлены ангелец сышоў. Калі ён пакінуў памяшканьне, дык Лацара паабяцаў Білі Пілігрыму і старому небараку Эдгару Дэрбі, што ён яшчэ адпомсьціць, а помста — салодкая рэч.
—Гэта найсаладзейшая рэч у сьвеце, — казаў Лацара. — Людзі пнуцца паставіць ракам Пола Лацара, — працягваў ён. — Але, таткам і мамай клянуся, я сам пастаўлю ракам усіх тых злыдняў. I мне напляваць, гэта будзе мужык ці баба. Калі сам прэзыдэнт Злучаных Штатаў пачне круціць яйцамі перада мной, я і яму задам дыхту. Вы павінныя былі бачыць, як я правучыў аднаго сабаку.
— Сабаку? — перапытаў Білі Пілігрым.
— Гэты шчанюк укусіў мяне. Тады я ўзяў кавалак мяса і дастаў з гадзіньніка спружыну. Я пасёк яе на дробныя кавалкі і навастрыў— канцы кавалкаў зрабіліся як лёзы. Тады я запхнуў іх у мяса — у саменькую сярэдзіну. Потым пайшоў туды, дзе гэты сабака сядзеў навязаны. Ён ізноў хацеў мяне ўкусіць. Я сказаў яму: «Хадзі сюды, сабачка, давай будзем сябрамі. Ня будзем больш варагаваць. Я жнеідыёт...» Iён паверыўмне.
—Паверыў? — перапытаў Білі Пілігрым.
— Я кінуў яму той кавалак. Ён праглынуў яго за адным захадам. Дзесяць хвілінаў я стаяў побач і чакаў.
Вочы Лацара заблішчэлі.
—Тут у яго горлам пайшла кроў. Ён завішчэў, паваліўся на зямлю і пачаў круціцца, нібы кавалкі спружыны знаходзіліся звонку, а не знутры. Потым ён паспрабаваў укусіць свае вантробы. Я зарагатаў і сказаў: «Слушнаразважаеш. Разарвісвой лантух, хлопча! Бо гэта я там унутры з усімі гэтымі спружынамі».
Во як.
—Дык калі хто спытае цябе, што ёсьць найсаладзейшай рэччу ў сьвеце, — дадаў Лацара, — так і скажы: помста.
Дарэчы, калі Дрэздэн быў зруйнаваны, Лацара ня цешыўся з гэтага. Ён ня мае нічога супраць немцаў, сказаў Лацара. Да таго ж яму падабаецца забіваць сваіх ворагаў паступова, аднаго за адным. Ён ганарыўся, што ніколі не дакрануўся да невінаватых.
—Усе ведаюць, што Лацара не чапляе невінаватых, — сказаў Лацара.
Тут да гутаркі далучыўся настаўнік старэйшых клясаў, стары небарака Эдгар Дэрбі. Ён спытаўся, ці не плянуе Лацара накарміць Блакітную Фею, хросную маці Папялушкі, стэйкам са спружынамі.
—Змоўч, жартаўнік! — вылаяўся Лацара.
—Ён вельмі дужы дзядзька, — заўважыў Дэрбі, які сам быў вельмі дужым мужыком.
—Моц — не галоўнае.
—А-а, дык ты яго застрэліш?
—Яго застрэляць на маю замову, — адказаў Лацара. — Ён вернецца з вайны дамоў. Усе будуць паважаць яго героем. Паненкі будуць хадзіць за ім цугам. Ягонае жыцьцё ўладкуецца. Міне колькі гадкоў. I тут аднойчы ў ягоныя дзьверы пазвоняць. Ён адчыніць і на парозе стаяцьме незнаёмы мужчына. Ён спытаецца, ці тут жыве спадар такі і такі. Калі ангелец пацьвердзіць, незнаёмец скажа: «Мяне паслаў Пол Лацара», дастане пісталет і адстрэліць ангельцу ягоны струк. Ён дасьць ангельцу пару-тройку сэкундаў прыгадаць, хто такі Пол Лацара, і жыва ўявіць, як яно, жыцьцё бяз чэлеса. Пасьля гэтага незнаёмец яшчэ раз стрэльне ангельцу ў жывот і сыйдзе.
Во як.
Лацара паведаміў, што мае знаёмых, якія за тысячы даляраў плюс транспартныя выдаткі прыбяруць са сьвету каго заўгодна.
У сваёй галаве ён склаў цэлы сьпіс, дадаў Лацара.
Дэрбі пацікавіўся, хто ўжо ўключаны ў сьпіс, і Лацара адказаў:
— Ня бойся, разумец, цябе там пакуль што няма! Толькі не заступай мне дарогі, і ўсё будзе добра.
Запанавала ціша, а потым Лацара дадаў:
—Мне і маім сябрам.
—У цябе ёсьць сябры? — шчыра зьдзівіўся Дэрбі.
—Тут, на вайне? — удакладніў Лацара. — Ага, быў тут у мяне сябрук. Ён памёр.
Во як.
— Кепскія навіны.
Вочы Лацара зноў заблішчэлі:
—Так. Быў тут у мяне сябрук — разам ехалі ў вагоне. Яго звалі Роланд Ўіры. Ён памёр у мяне на каленях.
Лацара указаў на Білі Пілігрыма сваёй адзінай рухомай рукой.
—Ён памёр праз гэтага нікчэмнага выблядка. I я паабяцаў Ўіры, што па вайне прыбяру выблядка са сьвету.
Білі Пілігрым паспрабаваў нешта давесьці, але Лацара запыніў яго.
—He бяры да галавы, юнача, — сказаў ён. — Цесься з жыцьця, пакуль ёсьць магчымасьць. 3 табою нічога ня здарыцца, можа, пяць, дзесяць, пятнаццаць ці нават дваццаць гадоў. Але ж дазволь, юнача, даць табе параду: кожны раз, калі будуць званіць у твае дзьверы, дасылай адчыняць каго-небудзь іншага.
Цяпер Білі Пілігрым ведае, як загіне. Вандруючы ў часе, ён шмат разоў бачыў сваю сьмерць. Апісаньні сваёй сьмерці ён пакінуў на магнітнай стужцы. Касэта зь ягоным голасам разам з тэстамантам ды іншымі каштоўнымі рэчамі захоўваецца ў сэйфе Іліюмскага Гандлёвага Банку.
«Я, Білі Пілігрым, — пачынаецца запіс, — памру, памёр і заўсёды памірацьму трынаццатага лютага тысяча дзевяцьсот семдзясят шостага года».
Перад самай сьмерцю, распавядае Білі, ён паехаў у Чыкага, дзе зьвярнуўся да вялікага натоўпу з прамоваю аб лятальных сподках і праўдзівай прыродзе часу. Ягоны дом па-ранейшаму знаходзіўся ў Іліюме. Каб даехаць да Чыкага, Білі Пілігрым мусіў перасячы тры дзяржаўныя мяжы. Злучаныя Штаты тады ўжо разваліліся на дваццаць ўдзельных княстваў і Амэрыка перастала быць пагрозай міру на плянэце. Уззлаваныя кітайцы скінулі на Чыкага вадародную бомбу. Во як. Але потым горад адбудаваўся нанава.
Білі Пілігрым выступае перад натоўпам на набітым дазваньня бэйсбольным стадыёне. Зьверху стадыён накрыты празрыстым дахам. За сьпінай у Білі Пілігрыма тутэйшы нацыянальны сьцяг: магутны бык на зялёным полі. Білі Пілігрым прадказвае, што праз гадзіну загіне. Ён кпіць з гэтае нагоды і запрашае прысутных пасьмяяцца разам зь ім.
— Прысьпеў час мне памерці, — кажа ён. — Шмат гадоў таму адзін чалавек паабяцаў, што мяне заб’юць на ягоную замову. Цяпер ён старэнькі дзядок і жыве недалёка адсюль. Ён прачытаў усё, што было напісана аб маім прыезьдзе ў ваш цудоўны горад. Ён стары вар’ят і сёньня ўвечары датрымае сваё слова.
3 натоўпу чуюцца шматлікія галасы пратэсту.
Білі Пілігрым дакарае прысутных:
—Калі вы пярэчыце, і калі вы ўважаеце сьмерць за жахлівую рэч, тады вы не зразумелі нічога з таго, што я вам тут распавядаў...
Білі Пілігрым канцуе сваю прамову словамі, якімі ён завяршаў усе папярэднія прамовы:
— Бывайце, прывітаньне, бывайце, прывітаньне!
Калі Білі Пілігрым спусьціўся са сцэны, яго з усіх бакоў атачылі паліцыянты. Яны прыйшлі сюды, каб абараніць Білі Пілігрыма ад ягоных залішне палымяных прыхільнікаў. Яшчэ ні разу з 1944 ніводны чалавек не пагражаў забіць Білі. Цяпер паліцыянты прапаноўваюць яму застацца пад іхняй апекаю. Яны выказваюць гатоўнасьць хоць ўсю ноч ахоўваць яго з блястэрамі напагатоў.
—Калі ласка, не, — рахмана адказвае Білі Пілігрым. — Вам пара ісьці да сваіх жонак і дзетак, а мне прысьпеў час на колькі імгненьняў пабыць мёртвым, а потым зноўку зрабіцца жывым.
У гэты самы момант высокі Білін лоб знаходзіцца на скрыжаваньні прыцэлу магутнага лязэрнага пісталету.
Ён наведзены на яго з ложы для прэсы і праз імгненьне Білі Пілігрым загіне. Во як.
Такім чынам Білі Пілігрым на колькі імгненьняў зазнаў сьмерць. Гэта ўсяго толькі фіялетавае сьвятло і лёгкі погуд. I болып нічога там няма, нават самога Білі Пілігрыма.
Потым нябачны ківач перакінуў Білі Пілігрыма назад у жыцьцё, у 1945. Мінула якаясь гадзіна пасьля таго, як Пол Лацара прыстрашыў яго забіць. Білі Пілігрыму загадалі ўстаць з ложка і апрануцца. Яшчэ яму сказалі, што ён ужо акрыяў. Білі, Лацара і стары небарака Эдгар Дэрбі мусілі далучыцца да сваіх таварышаў у бараку з тэатрам. Там яны павінны былі абраць сабе старасту шляхам таемнага галасаваньня.
Білі, Лацара і стары небарака Эдгар Дэрбі ішлі праз турэмны двор. Білі Пілігрым нёс свой маленькі палітон як муфту, наматаўшы яго колькі разоў вакол рук. Ён праставаў паміж Дэрбі ды Лацара і нагадваў блазна ў іх міжвольнай пародыі на славутую карціну «Дух семдзясят шостага»*.
Эдгар Дэрбі ў галаве прыдумляў лісты дадому, пішучы жонцы, што ён цэлы і жывы, што ёй няма чаго турбавацца, што вайна амаль скончаная, і што ён неўзабаве вернецца дахаты.
А Лацара гаманіў сам з сабою пра людзей, якіх пасьля вайны ўхойдаюць на ягоную замову, пра махлярствы, у якія ён кінецца, пра жанчын, якія будуць маркітавацца зь ім, — ці то з уласнага жаданьня, ці то з прымусу. Калі б Лацара быў валачашчым сабакам у вялікім горадзе, то першы-лепшы паліцыянт застрэліў бы яго і даслаў галаву ў лябараторыю праверыць, ці няма там шаленства. Во як.
Калі Білі Пілігрым, Лацара і Эдгар Дэрбі набліжаліся да бараку, яны ўбачылі ангельца, які абцасам бота
выдзёўбваў равок у зямной кулі. Ён пазначаў мяжу паміж амэрыканскай і ангельскай часткамі падворышча. Білі, Лацара і Дэрбі ня трэба было тлумачыць, што ангелец робіць. Гэткая лінія была ўзвычаеным змалку сымбалем.
Падлогу бараку ўслалі целы амэрыканцаў, што ляжалі, не раўнуючы як лыжкі ў шуфлядцы. Большасьць палонных знаходзілася ў замарачэньні або заснула. Іх сухія кішкі пульсавалі.
— Зачыні дзьверы! — крыкнуў нехта Білі Пілігрыму. — Ты што, у хляве нарадзіўся?
Білі Пілігрым зачыніў дзьверы, потым дастаў адну руку з муфты і дакрануўся да пліты. Яна была халодная, як лёд. На сцэне па-ранейшаму заставаліся дэкарацыі для «Папялушкі». Блакітныя шторы зьвісалі зь блішчаста-ружовых дугаў. За імі стаялі два залатыя троны і вісеў бутафорскі гадзіньнік, стрэлкі якога паказвалі поўнач. Туфлікі Папялушкі, што насамрэч былі пафарбаванымі ў срэбны колер ботамі шарагоўца паветраных сілаў, валяліся побач пад залатым тронам.
Калі брытанцы разьмяркоўвалі коўдры і матрацы, дык Білі, стары небарака Эдгар Дэрбі і Лацара знаходзіліся ў лязарэце — таму ім нічога не дасталося. Цяпер яны мусілі гэтаму даць рады самі.
Вольнай была адно сцэна. Яны падняліся туды, сьцягнулі блакітныя шторы і ўладкаваліся на іх.
Занурыўшыся ў сваім блакітным гняздэчцы, Білі Шлігрым злавіў сябе на тым, што перыцца ў срэбныя туфлікі Папялушкі пад тронам. Ён умомант прыгадаў свае дашчэнту парваныя атопкі і падумаў, што яму проста неабходны абутак. Білі Пілігрыму вельмі не хацелася вылазіць са свайго ўтульнага гняздэчка, але ж ён прымусіў-такі сябе.
На карачках ён дапоўз да срэбных ботаў і прымераў іх.
Боты былі як на яго пашытыя. Так Білі Пілігрым зрабіўся Папялушкай, а Папялушка ўцелавілася ў Білі Пілігрыме.
Неўзабаве пачалася лекцыя ангельскага старасты аб пэрсанальнай гігіене, а пасьля лекцыі адбыліся вольныя выбары. Праўда, палова амэрыканцаў праспала ўсё ад пачатку да канца. Ангелец падняўся на сцэну, лёгенька ўдарыў афіцэрскай трысьцінаю па падлакотніку трону і заклікаў:
— Хлопцы, хлопцы! Можна хвілінку вашай увагі?
I гэтак далей.
Наконт наўпроставай сувязі паміж выжываньнем ды гігіенай ангелец сказаў наступнае:
—Калі вы перастанеце даглядаць сябе і дбаць пра свой выгляд, дык вельмі хутка памрэце.
Ён дадаў, што бачыў колькі чалавек, якія памерлі вось як:
— Сьпярша гэтыя людзі пачалі горбіцца, потым заленаваліся галіцца ды мыцца, пасьля перасталі падымацца з ложка, затым кінулі размаўляць зь іншымі людзьмі і ўрэшце — памерлі. Трэба прызнаць, што гэта вельмі лёгкі і зусім не балючы спосаб сыходу з жыцьця.
Во як.
Ангелец распавёў, што, калі яго ўзялі ў палон, ён даў сабе — і, трэба заўважыць, стрымаў — наступную клятву: чысьціць зубы двойчы на дзень, штодня галіцца, кожны раз перад ядой і пасьля паходу ў прыбіральню мыць рукі ды твар, штодня глянцаваць боты, шторанку рабіць зарадку як найменей паўгадзіны, пасьля зарадкі абавязкова хадзіць спаражняцца ў прыбіральню, часта глядзецца ў
люстэрка і бесстароньне ацэньваць свой выгляд, асабліва паставу.
Усё гэта Білі Пілігрым пачуў, лежачы ў сваім гняздэчку. Ён не глядзеў ангельцу ў вочы — Білі Пілігрым не падымаў вачэй вышэй за афіцэрскія халявы.
—Я зайздрошчу вам, хлопцы, — прамовіў ангелец.
Нехта зарагатаў. Білі Пілігрым не зразумеў, што тут сьмешнага.
— Вы, хлопцы, сёньня едзеце ў Дрэздэн — кажуць, прыгожы горад. Вас там ня будуць трымаць пад замком, як нас. Вы алынецеся там, дзе віруе жыцьцё, і карміць будуць значна лепш. Ведаеце, мінула пяць гадоў з таго часу, калі я ў апошні раз бачыў дрэва ці кветку, жанчыну ці дзіця, — або хоць якога сабаку, котку ці там чалавека, што проста займаецца звычайнай працай.
Потым ён дадаў:
—Дарэчы, вам ня трэба баяцца бамбаваньня. Дрэздэн абвешчаны горадам вольным ад зброі, у ім няма заводаў абарончай прамысловасьці або вайсковых згуртаваньняў хоць якой значнасьці, таму паводле міжнароднай канвэнцыі яго нельга бамбаваць.
Пасьля амэрыканцы абралі сваім старастам Эдгара Дэрбі. Ангелец заклікаў палонных, што ляжалі на падлозе, вылучаць свае кандыдатуры, але ніхто нават не зварухнуўся. Тады ён сам вылучыў старога небараку Дэрбі, ставячы школьнаму настаўніку ў заслугу ягоныя гады і багаты досьвед у працы зь людзьмі. Паколькі ніхто болей не вылучаўся, Эдгарам Дэрбі сьпіс прэтэндэнтаў быў закрыты.
—Усе «за»?
Два ці тры чалавекі сказалі: «Угу».
Пасьля галасаваньня стары небарака Эдгар Дэрбі выступіў з прамовай. Ён падзячыў ангельскаму афіцэру за яго карысныя парады, заўважыўшы, што будзе рупліва іх пільнавацца. I выказаў спадзеў, што ўсе астатнія амэрыканцы таксама возьмуць іх на ўзбраеньне. А яшчэ дадаў, што найважнейшай яго задачай будзе забясьпечыць — тут ён гатовы на блінец распляскацца, — каб усе вярнуліся дадому цэлымі і жывымі.
—Каб ты ляцеў і пярдзеў празь дзірку бубліка! — прамармытаў Лацара са свайго блакітнага гняздэчка. — Каб дапярдыкаў ты да Месяца!
Нападзіў тэмпэратура паветра сяганула свайго рэкорду. Стаяла цудоўнае надвор’е. Немцы даслалі амэрыканцам суп з хлебам. Іх прыцягнулі на двухколай тачцы савецкія ваеннапалонныя. А ангельцы падзяліліся сапраўднай кавай, цукрам, апэльсінавым мармэлядам, цыгарэтамі і цыгарамі. Барак, дзе адбыўся спэктакль, цяпер стаяў з расчыненымі дзьвярмі, каб усярэдзіну заходзіла цеплыня.
Амэрыканцы акрыялі. Іхнія страўнікі нарэшце спраўна запрацавалі. Але тут прысьпеў час ехаць у Дрэздэн. Амэрыканцы досыць зграбна прамаршавалі па брытанскім падворышчы. На чале параду зноў крочыў Білі. Цяпер ён меў срэбныя боты, муфту і кавалак блакітнай шторы, якую на манер тогі накінуў на плячо. Білі Пілігрым так і не пасыіеў згаліць бараду. Эдгар Дэрбі, які таксама застаўся непаголеным, ішоў сьледам. Ён прыдумляў лісты дадому, і таму ягоныя вусны варушыліся:
«Любая Маргарэт!
Мы едзем у Дрэздэн. He турбуйся — паводле міжнароднай канвэнцыі гэты горад нельга бамбаваць.
Сёньня ў нас адбыліся выбары старасты, і што ты думаеш?..» I гэтак далей.
Амэрыканцы вярнуліся ў турэмны вакзал. Сюды іх прывезьлі ў двух вагонах. Адсюль павязуць ужо з большай выгадай — у чатырох. Амэрыканцы зноў убачылі мёртвага валацугу. Ён ляжаў здранцьвелы ў пустазельлі за чыгуначным палатном. Валацуга скруціўся клубочкам, нават пасьля сьмерці намагаючыся ўладкавацца сярод людзей, як лыжка ў шуфлядцы. Але цяпер нікога побач не было і ён самотна ляжаў сярод вугальнага пылу. Нехта ўжо пасьпеў сьцягнуць зь яго боты. Hori валацугі былі колеру слановае косткі з блакітнымі прожылкамі. Аднак ягоны труп не выклікаў прыкрасьці, можа таму, што нейкім дзіўным чынам пасаваў да навакольнага пэйзажу. Во як.
Дарога ў Дрэздэн заняла якія дзьве прыемныя гадзіны. Скарлючаныя страўнікі задаволена вуркаталі. Цэраз прадухі праходзілі золкі ветрык і сонечнае сьвятло. У вагоне шчодра ўжывалася падоранае ангельцамі курава.
А пятай вечара амэрыканцы апынуліся ў Дрэздэне. Дзьверы вагонаў адсунуліся, і вушакі абрамілі найцудоўнейшы горад, які калі-небудзь болыпасьць з прысутных бачыла ў сваім жыцьці. На тле неба абрысы будынкаў маляваліся дзіўнымі, фантастычнымі выгінамі, поўнымі невытлумачальнай магіі. Білі яны нагадалі карцінкі з выявамі раю, якія ён бачыў у нядзельнай школе.
За яго сьпінаю нехта прамовіў: «Смарагдавы горад»*.
Гэта быў я. Адзіны горад, які я бачыў дагэтуль, быў Індыянапаліс, штат Індыяна.
Усе іншыя нямецкія гарады былі жудасна разбамбаваныя і амаль даіпчэнту спаленыя. Дрэздэн
пацярпеў значна менш — у ім нават не патрэскаліся шыбы на вокнах. Сырэны штодня гулі бы шалёныя. Людзі спускаліся ў сутарэньні і там улучалі прымачы. Але бамбавікі заўсёды ляцелі ў іншыя гарады: Ляйпцыг, Хэмніц, Пляўэн і гэтак далей. Во як.
Дрэздэн жыў даваенным жыцьцём: бадзёра сьвісьцелі паравыя батарэі, гулі машыны, зьвінелі тэлефоны і ў слухаўкі казалася «ало»; калі пстрыкалі выключальнікі, дык запальвалася і тушылася сьвятло; дзейнічалі тэатры і працавалі рэстарацыі; прымаў наведнікаў заапарк; галоўныя заводы гораду выраблялі лекі, харч і цыгарэты.
Гэтай гадзінай месьцічы несьлі свае стомленыя целы дадому.
Тым жа часам восем дрэздэнцаў перайшлі жалезную локшыну чыгункі перад пэронам. Яны былі апранутыя ў новую ўніформу. Учора яны прынесьлі прысягу. Тут былі юнакі, сталыя дзядзькі і два франтавікі, якіх пасьля Ўсходняга фронту ў шпіталі складалі па кавалках.
Ім загадалі канваіраваць у горад сто палонных амэрыканцаў, якія будуць працаваць на прымусовых работах. У атрад канаваіраў разам трапілі дзед і ўнук. Дзед калісьці быў архітэктарам.
Восем жаўнераў з пахмурнымі тварамі набліжаліся да цягніка, у якім знаходзіліся іх будучыя падканвойныя. Немцы цалкам усьведамлялі, якімі сьмешнымі і выродлівымі жаўнерамі яны былі. Адзін зь іх замест нагі меў кавялу і таму ўзброіўся ня толькі вінтоўкай, але і інваліднай палкай. Тым ня менш яны мусілі падпарадкаваць сабе гэтых крыважэрных, прывезеных з жахлівай вайны амэрыканцаў.
I тут яны ўбачылі барадатага Білі Пілігрыма ў блакітнай тозе і срэбных ботах, які трымаў рукі ў муфце. Ён выглядаў як найменей на шэсьцьдзесят гадоў. Ля
Білі Пілігрыма быў дробны Пол Лацара са зламанай рукой. Ён проста булькатаў ад сваёй адпрыроднай шалёнасьці. Побач з Лацара стаяў настаўнік старэйшых клясаў Эдгар Дэрбі, тужліва цяжарны патрыятызмам, сярэднім векам і фальшывай мудрасьцю. Нарэшце восем сьмеху вартых дрэздэнцаў дапялі, што гэтыя сто сьмеху вартых істотаў і ёсьць тымі амэрыканцамі, якіх толькі што прывезьлі з фронту. Немцы сьпярша ўсьміхнуліся, а потым зарагаталі. Іхні страх пайшоў дымам. Тут не было каго баяцца. Гэтыя амэрыканцы былі яшчэ большымі калекамі і недалугамі, чымсі яны самі. Тут была апэрэта.
Апэрэткавае шэсьце з вакзальнае брамы вырушыла на вуліцы Дрэздэну. Білі Пілігрым быў прымадоннай: ён ішоў на чале працэсіі. Сотні месьцічаў дыбала па ходніку, кіруючы з працы дадому. У іх былі бляклыя, шэрыя твары, паколькі цягам апошніх двух гадоў елі збольшага адну бульбу. Апрача прыязнага лагоднага надвор’я, якое дарыў сёньняшні дзень, яны не чакалі ні ад каго ніякіх дабротаў. I тут зьнянацку — такое прадстаўленьне!
Білі Пілігрым не глядзеў на дрэздэнцаў, якія моцна цешыліся зь ягонага выгляду. Ён цалкам захапіўся архітэктурай гораду. Панадныя купідоны плялі вянкі над вокнамі. Гарэзьлівыя фаўны і аголеныя німфы цікавалі за Білі Пілігрымам са сваіх гзымсаў з фігурным нізам. Каменныя малпы сваволілі сярод завіткоў расьліннасьці, ракавак і пальмаў.
Білі Пілігрым праз свае ўспаміны аб будучыні ведаў, што горад будзе зруйнаваны, а потым згарыць дашчэнту — і ўсё гэта мае адбыцца дзён праз трыццаць. Ён таксама ведаў, што большасьць з тых, хто цяпер назірае за ім, тады і загіне. Во як.
Рушачы па вуліцы, Білі Пілігрым трымаў рукі ў муфце. Кончыкі яго пальцаў варушыліся ў цёплай
цямрэчы муфты, спрабуючы намацаць два гузачкі ў падкладцы багемнага палітона. Пальцы пралезьлі ў сярэдзіну падкладкі і кранулі іх, адзін у форме гарошыны, другі — у форме мініятурнае падкоўкі. Тут працэсія мусіла спыніцца ля ажыўленага рогу вуліцы, бо на пераходзе запалілася чырвонае сьвятло.
На тым рагу вуліцы наперад шэрагу мінакоў выставіўся хірург. Ён апэраваў сёньня цэлы дзень. Гэта быў цывільны хірург, але ж выпраўку меў вайсковую. Ён пасьпеў пабываць на дзьвюх сусьветных войнах. Білін выгляд абразіў яго, асабліва пасьля таго, як хірург даведаўся ад канваіраў, што Білі — амэрыканец. Яму падалося, што Білі Пілігрым вычвараецца. Ён палічыў, што Білі Пілігрым з уласнага жаданьня начапіў на сябе ўсе гэтыя блазанскія шаты.
Хірург ведаў ангельскую мову і спытаў Білі:
— Я так разумею, што для цябе вайна — вельмі сьмешная падзея?!
Білі Пілігрым няўцямна зірнуў на немца. У гэты самы момант ён забыўся, дзе знаходзіцца і як трапіў сюды. Білі Пілітрым і ня думаў, што людзі палічаць яго блазнам. У гэтыя недарэчныя шаты яго ўбрала Наканаваньне. А яшчэ, пэўна, кволае жаданьне выжыць.
—Ты хочаш наш расьсьмяшыць? — дапытваўся стары хірург.
Пытаньне немца вымагала нейкага адказу. Яно напружыла Білі Пілігрыма. Ён жадаў быць прыязным, калі здолее, але яго душэўныя сілы вычарпаліся. Біліны пальцы ўчапіліся за гузачкі ў падкладцы палітона. Ён надумаў паказаць іх хірургу.
—Ты лічыш — нам падабаецца, як ты зьдзекуесься з нас? — не адчапіўся хірург. — Ты лічыш, што годна прадстаўляеш сваю краіну?
Білі Пілігрым выхапіў руку з муфты і расьціснуў кулак. На ягонай далоні ляжаў дыямэнт на два караты
і каронка. Яна была маленькай і агіднай — серабрысты пэрламутар з аранжавай украпінай. Білі Пілігрым усьміхнуўся.
Зьвіваючыся, хістаючыся і валюхаючыся, працзсія дасягнула брамы дрэздэнскай бойні. У будынках больш ня сноўдалі рабочыя, а складзкія памяшканьні апусьцелі. Усё быдла ў Нямеччыне было зьедзенае і выпаражненае чалавечымі істотамі, збольшага вайскоўцамі. Во як.
Мінуўшы браму, канвой завёў амэрыканцаў у будынак нумар пяць. Гэта быў аднапавярховы куб, зроблены з цэмэнтавых блёкаў, які меў рассоўныя дзьверы з фасаду і з боку задняга ўваходу. Куб прызначаўся для гадоўлі сьвіней на зарэз. Цяпер ён мусіў зрабіцца для сотні амэрыканскіх ваеннапалонных родным, далёкім ад сапраўднага дому, домам. Там стаялі ложкі, дзьве грубкі і рукамыйніца з кранам. Па-за рукамыйніцай знаходзілася прыбіральня, што ўяўляла зь сябе агароджу, за якой пад парэнчай стаялі вёдры.
Над дзьвярмі будынку была намаляваная вялікая лічба — 5. Перад тым як амэрыканцам дазволілі зайсьці ўсярэдзіну, немец-канваір, які размаўляў паангельску, сказаў запомніць іх просты адрас на той выпадак, калі нехта заблукае ў вялікім горадзе. Адрас быўтакі: «Шляхтгоф фюнф». «Шляхтгоф» азначала «бойня». «Фюнф» было старым добрым «пяць».
Сёмы разьдзел
Праз дваццаць пяць гадоў Білі Пілігрым падняўся на борт самалёта, які адмыслова наняла група аптамэтрыстаў. Ён ведаў, што самалёт неўзабаве мусіць разьбіцца, але ж маўчаў, не жадаючы выстаўляць сябе на сьмех.
Самалёт павінен быў перанесьці Білі Пілігрыма і яшчэ дваццаць восем іншых аптамэтрыстаў на канфэрэнцыю ў Манрэаль.
Ягоная жонка Валенсія засталася ў аэрапорце, a цесьць Лаёнэл Мэрбл, прышпілены рамянём бясьпекі, сядзеў поруч.
Лаёнэл Мэрбл быў маіпынай. Тральфамадорцы, зразумела, скажуць, што ўсе істоты і расьліны ў Галяктыцы ёсьць машынамі. Прыхадняў з космасу пацяшае, што большасьць зямлянаў крыўдуе, калі да іх пачынаюць ставіцца як да машынаў.
У аэрапорце машына зь імем Валенсія ела шакалядны батончык «Пітэр Пол Маўнд» і махала на разьвітаньне.
Самалёт без усякіх перашкодаў і затрымак адарваўся ад зямлі, бо гэтае імгненьне менавіта такім чынам было пабудаванае. Наборцесамалётазнаходзіўся «цырульны квартэт»*. Удзельнікі гэтай вакальнай чацьверкі таксама былі аптамэтрыстамі. Яны называлі сябе «Ч.В.Ш.», скарочана ад «чатырохвокія шэльмы».
Калі самалёт пасьпяхова набраў вышыню, машына, якая была Біліным цесьцем, папрасіла, каб квартэт 152
выканаў яго ўлюбёную песьню. «Ч.В.Ш.», ведаючы што Мэрбл мае на ўвеце, засьпявалі. Там былі прыблізна такія словы:
Краты, камэра — турма.
Порткі, поўныя дзярма.
I яйцо адно засталося толькі.
Думаў я, у нас любоў, Дыня ўнік яе зубоў. Божа, ня буду больш пярдоліць полькі!
Білін цесьць рагатаў што дурны, а пасьля папрасіў выканаць яшчэ адну польскую песьню, якая яму таксама вельмі падабалася. «Ч.В.Ш.» зацягнулі песьню пэнсыльванскіх шахтараў, выхадцаў з Полыпчы. Яна пачыналася з такіх словаў:
Цэлы тыдзень я і Юзік
Надрывалі ў шахце пузік.
У суботу плоцяць грошы — Забухаем, барздо проша!
Дарэчы, што да палякаў: недзе на чацьверты дзень свайго знаходжаньня ў Дрэздэне Білі Пілігрым выпадкова зрабіўся сьведкам публічнага павешаньня аднаго польскага работніка.
Раніцою Білі Пілігрым разам зь іншымі палоннымі цягнуўся на працу. Яны падышлі да футбольнага поля, перад якім высіліся шыбеніцы і стаяла купка людзей. Павешаны польскі работнік працаваў на фэрме. Яго пакаралі за любошчы зь немкаю. Во як.
Ведаючы, што самалёт неўзабаве разаб’ецца, Білі Пілігрым заплюшчыў вочы і перакінуўся ў 1944. У люксэмбурскім лесе Роланд Ўіры трэс Білі Пілігрыма за плечы так, што ягоная галава білася аб камель дрэва.
—Хлопцы, ідзіце вы ўжо безь мяне, — сказаў Білі.
Калі цырульны квартэт выконваў «Пачакаем да сьвітаньня, Нэлі», самалёт упоркнуўся ў вяршыню гары Шугарбуш у штаце Вэрмонт. Усе, за выняткам Білі Пілігрыма і другога пілёта, загінулі. Во як.
Першымі, хто прысьпеў на месца катастрофы, былі аўстрыйцы, інструктары па горных лыжах зь вядомай лыжнай базы, якая знаходзілася ніжэй. Абглядаючы кожнае цела, яны перакідваліся фразамі па-нямецку. На іх галовах былі чорныя шапкі-маскі з двума прарэхамі для вачэй і чырвонымі пампонамі на макаўцы. Інструктары выглядалі як выпацканыя вуглём страхавітыя лялькі з вырачанымі вачамі ды зблытанымі валасамі. А яшчэ яны былі падобныя да беласкурых людзей, якія дзеля сьмеху пераймаюць чарнаскурых.
Білі праламіла чэрап, але ён заставаўся ў прытомнасьці, хаця і ня ведаў, дзе цяпер знаходзіцца. Ягоныя вусны безупынку варушыліся. Тады адно з пудзіл нахілілася і прыціснула да іх сваё вуха, каб дазнацца, якімі будуць, можа быць, апошнія словы гэтага чалавека.
Білі Пілірым падумаў, што пудзіла мае нейкае дачыненьне да Другой сусьветнай вайны, і прашаптаў яму свой адрас: «Шляхтгоффюнф».
Білі Пілігрыма адвезьлі да падножжа гары на табагане. Страхотныя пудзілы кантралявалі спуск пры дапамозе тросаў і мэлядычных, на манер тырольскіх песьняў, просьбаў саступіць дарогу. Ля самага дна цясьніны лыжня пабегла побач са слупамі пад’ёмніка. Білі Пілігрым убачыў над сабой маладых людзей у зыркай вопратцы з элястычнай тканіны. Яны былі абутыя ў вялізныя боты і мелі сонечныя акуляры на
паўтвару, якія нібы вытыркаліся зь іхніх чарапоў. Лыжнікі падымаліся да гары, седзячы ў хісткіх жоўтых крэслах. Білі Пілігрыму падумалася, што ён бярэ ўдзел у новым этапе Другой сусьветнай вайны, поўным нябачаных раней дзівосаў. Білі Пілігрыму гэта падабалася. Збольшага ўсё падабалася Білі Пілігрыму.
Яго адвезьлі ў маленькую прыватную бальніцу. 3 Бостану прыляцеў слынны нэўрахірург і тры гадзіны апэраваў Білі Пілігрыма. Два дні Білі Пілігрым заставаўся ў непрытомнасьці, і яму сьніўся мільён розных эпізодаў, некаторыя зь якіх ён перажыў насамрэч. Сапраўдныя эпізоды былі яго вандроўкамі ў часе.
Адзін з тых сапраўдных эпізодаў быў зьвязаны зь яго першым вечарам у будынку бойні. Ён і стары небарака Эдгар Дэрбі пхалі пустую двухколую тачку па брудным праходзе паміж пустымі загонамі для сьвіней. Яны ішлі на камунальную варыўню па вячэру для ўсіх палонных. Іх суправаджаў шаснаццацігадовы немец зь імем Вэрнэр Глюк. Восі тачкі былі змазаныя тлушчам зарэзаных жывёлаў. Во як.
Сонца толькі што завалілася за небакрай і яго апошнія водбліскі асьвятлялі горад з тылу, вымаўлёўваючы падобныя да невысокіх уцёсаў абрысы дамоў спаміж вясковых пустэчаў і спусьцелых двароў для жывёлы. Горад быў зацямнёны супроць авіяналётаў, таму Білі Пілігрыму ня выпала ўбачыць, як Дрэздэн дорыць, можа быць, сама прыемнае, на што здольны начны горад, — зіхаценьне дрыготкіх агнёў.
Начныя агні маглі б прыгожа адлюстроўвацца ў шырокай рацэ, якая цякла там. Гэта была Эльба.
Дрэздэн быў родным горадам зусім яшчэ юнага канваіра Вэрнэра Глюка. Вэрнэр ніколі раней у будынак
бойні не заходзіў, і таму ня надта ведаў, дзе тут шукаць кухню. Ён быў такі самы штыкля, як Білі, і нават магло падацца, што Вэрнэр — яго малодшы брат. Яны і былі насамрэч далёкімі сваякамі — але ніколі пра гэта не даведаліся. Вэрнэра Глюка ўзброілі музэйным экспанатам: цяжэзным аднастрэльным мушкетам з васьмігранкавай руляй без нарэзу. Да мушкету Вэрнэр Глюк прымацаваў штых, які нагадваў пруток для вязаньня і ня меў крывясьцёку.
Вэрнэр Глюк скіраваўся ў будынак, дзе, як падалося яму, магла знаходзіцца варыўня. Аднак варыўні там не было. Там месьцілася разьдзявальня, да якой прылягаў пакой з шэрагам душавых галовак. У паветры клубілася густая пара. Сярод пары ўвіхалася каля трыццаці дзяўчат-падлеткаў, зусім без адзеньня. Гэта былі нямецкія ўцякачкі з разбамбаванага дазваньня Брэславу*. Дзяўчаты таксама зусім нядаўна апынуліся ў Дрэздэне. Горад быў проста набіткаваны шматлікімі ўцекачамі.
Дзяўчаты стаялі з адкрытай галізной — глядзі сабе на здароўе. А з парогу на іх вырачыліся Глюк, Дэрбі і Пілігрым: першы — жаўнер-дзіця, другі — настаўнік старэйшых клясаў, немалады і гаротны, а трэці — клоўн у тозе і срэбных ботах. Нарэшце дзяўчаты завішчалі. Закрыўшыся рукамі, павярнуўшыся сьпінаю і яшчэ нешта такое зрабіўшы, яны сталі страшэнна прыгожымі.
Вэрнэр Глюк, які раней ніколі ня бачыў аголенай жанчыны, зачыніў дзьверы. I для Білі Пілігрыма гэткае відовішча было ўпершыню. Дэрбі ж нічога новага для сябе тут не пачарпнуў.
Знайшоўшы варыўню, на якой раней гатавалі ежу для работнікаў бойні, тры недарэкі выявілі, што ўсе ўжо пайшлі дадому, акрамя адной жанчыны, якая не-
цярпліва іх чакала. Ейны муж загінуў на вайне. Во як. Жанчына ўжо пасьпела апрануць палітон і адзець KanTyp. Яна таксаліа прагнула пайсьці дадому, нягледзячы на тое, што там яе ніхто не чакаў. На цынкавай стойцы, шчытна адна да адной, ляжалі яе белыя пальчаткі.
Для амэрыканцаў жанчына падрыхтавала два вялікія бідоны з супам. Яны грэліся на малым агні. У дадатак да супу яна пакроіла хлеб, які склала ў некалькі стосаў.
Жанчына спыталася ў Вэрнэра Глюка, ці не занадта ён малады, каб служыць у войску. Глюк прызнаўся, што занадта.
Пасьля яна запытала Эдгара Дэрбі, ці не занадта ён стары, каб служыць у войску. Дэрбі пацьвердзіў, што занадта.
У Білі Пілігрыма яна спытала, хто ж ён такі. Білі Пілігрым адказаў, што сам дакладна ня ведае і яму проста хацелася сагрэцца.
—Усе сапраўдныя жаўнеры загінулі, — сказала жанчына.
Яна мела рацыю. Во як.
Яшчэ адзін рэальны эпізод, у якім апынуўся Білі Пілігрым, пакуль ляжаў непрытомны ў вэрмонцкай бальніцы, адбыўся за месяц да налёту, калі палонныя працавалі на прымусовых работах у Дрэздэне. Амэрыканцы мылі шыбы, падмяталі падлогі, чысьцілі прыбіральні, расфасоўвалі слоікі па кардонных каробках і ставілі на іх пячаткі. Яны працавалі і на заводзе, дзе рабілі соладавы сыроп. Яго ўзбагачалі вітамінамі ды мінэраламі, бо ён прызначаўся для цяжарных жанчын.
Смакам сыроп быў падобны да рашчыненага вадой мёду, які абкурылі ядлаўцовым дымам, і ўсе, хто працаваў на заводзе, усю зьмену навылёт употай чэрпалі яго лыжкамі. Яны не былі цяжарнымі, але
таксама мелі патрэбу ў вітамінах і мінэралах. У першы дзень на працы Білі Пілігрым сыроп ня чэрпаў, хаця большасьць амэрыканцаў гэта ўжо рабіла.
Чэрпаць Білі Пілігрым пачаў на другі дзень. Па ўсім заводзе былі схаваныя лыжкі: на бэльках, у шуфлядках, за батарэямі і гэтак далей. Іх сьпехам хавалі, як толькі чулі, што нехта набліжаецца. За скраданьне сыропу маглі люта пакараць.
На другі дзень, мыючы батарэю, Білі Пілігрым знайшоў лыжку. За яго сьпінаю стаяў чоп зь неастылым яшчэ сыропам. Адзіным чалавекам, які бачыў Білі Пілігрыма з лыжкай, быў стары небарака Эдгар Дэрбі, які мыў шыбіну знадворку. Гэта была сталовая лыжка. Білі Пілігрым засунуў яе ў чоп і, павярнуўшы колькі разоў, зрабіў сабе ліпнючы лізунец ды засунуў яго ў рот.
Мінула імгненьне — і кожная клетачка ў Біліным целе запульсавала зьвярынай удзячнасьцю і ненасытнай ухвалай.
Нехта далікатна пагрукаў у шыбу. Там стаяў Эдгар Дэрбі, які ўсё бачыў. Ён таксама жадаў паспытаць трохі сыропу.
Тады Білі Пілігрым накруціў варыва вакол лыжкі і для яго. Ён адчыніў акно і засунуў самаробны лізунец у разяўлены рот старога небаракі Эдгара Дэрбі. Мінула імгненьне — і Дэрбі заплакаў. Білі Пілігрым зачыніў акно ды схаваў лыжку — да іх нехта набліжаўся.
Восьмы разьдзел
За два дні да таго, як разбамбілі Дрэздэн, да палонных амэрыканцаў завітаў надзвычай цікавы госьць. Яго звалі Говард Ў. Кэмбэлмалодшы, амэрыканец, які зрабіўся нацыстам.
Менавіта ён напісаў манаграфію пра ганебныя паводзіны амэрыканскіх ваеннапалонных. Цяпер Кэмбэл больш не дасьледаваў амэрыканскіх вязьняў. Ён прыехаў на бойню, каб завэрбаваць людзей для нямецкага вайсковага фармаваньня, якое называлася «Вольны амэрыканскі корпус». Кэмбэл ініцыяваў стварэньне гэтага фармаваньня і быў прызначаны яго камандзірам. Амэрыканцы павінныя былі ваяваць выключна на Ўсходнім фронце.
Кэмбэл меў ардынарную зьнешнасьць, але быў апрануты ў экстравагантную, уласнага пакрою, уніформу. На галаве ў яго быў белы каўбойскі капялюш, а на нагах — чорныя каўбойскія боты, аздобленыя свастыкамі і пяціканцовымі зоркамі. Яго цела шчыльна аблягаў мундзір з жоўтымі лямпасамі, якія цягнуліся ад пахаў да лытак. Плечы пакрывала нашыўка з профілем Абрагама Лінкальна на блякла-зялёным тле, а на рукаве побач з локцем красавалася павязка чырвонага колеру з блакітнай свастыкай у белым коле.
Цяпер у гэтым цэмэнтава-блёчным сьвінарніку ён тлумачыў палонным, што сымбалізуе ягоная павяз-
ка.
Білі Пілігрыма даймала пякотка, паколькі ўвесь дзень ён чэрпаў лыжкай соладавы сыроп. Пякотка нагнала сьлёзы, таму постаць Кэмбэла скажалася дрыготкімі лінзамі салёнае вады.
—Блакітны сымбалізуе неба Амэрыкі, — тлумачыў Кэмбэл, — а белы — расу першапраходцаў, якая пасялілася на гэтым кантынэнце, асушыла багны, расьцерабіла лясы, пабудавала дарогі і масты. Чырвоны колер — гэта кроў, якую шчодра пралілі за сваю Бацькаўшчыну амэрыканскія патрыёты.
Кэмбэлу трапілася млявая публіка, якая раз-пораз вадзіла носам. Амэрыканцы працавалі цэлую зьмену на сыропнай фабрыцы і потым доўга ішлі па холадзе дадому. Яны былі схуднелымі і з запалымі вачамі. На іхняй скуры высыпалі маленькія болькі. Яны таксама былі ў ротавай парожніне, горле і кішэчніку.
Соладавы сыроп, які палонныя чэрпалі на фабрыцы, утрымліваў толькі малую частку вітамінаў і мінэралаў, у якіх мае патрэбу арганізм чалавека.
Кэмбэл прапаноўваў амэрыканцам ежу: біфштэксы, бульбяную кашу з падліваю, пірагі з начыньнем — BapTa толькі даць сваю згоду на далучэньне да «Вольнага амэрыканскага корпусу ».
—Некалі Саветы ўсё адно пацерпяць паразу, — дадаў ён, — і вас праз Швайцарыю выправяць на радзіму ў Амэрыку.
— Раней ці пазьней вам давядзецца змагацца супраць камуністаў, — зазначыў Кэмбэл. — Дык чаму ж ня даць ім рады ўжо цяпер?
I тут высьветлілася, што Кэмбэл не застанецца бяз годнагаадказу. Стары небарака Эдгар Дэрбі, настаўнік старэйшых клясаў, якому кон рыхтаваў хуткую сьмерць, нязграбна ўзьняўся з крэсла, каб зазнаць, можа быць, свой зорны момант. У гэтым рамане вобмаль пэрсанажаў з моцным характарам і амаль што адсутні-
чаюць эфэктныя сутыкненьні паміж дзейнымі асобамі, паколькі большасьць герояў прыгнечаныя вайной і зьяўляюцца ўсяго толькі цацкамі ў руках сілаў, значна магутнейшых за іх. Вайна ўвогуле зьнеахвочвае людзей рабіцца адметнымі асобамі з моцным характарам. Але цяпер, у гэты момант, стары Дэрбі выявіўся менавіта такой асобай з моцным характарам.
Ягоная пастава нагадвала позу баксэра пасьля накдаўну: галава зьвесілася, але кулакі выстаўленыя перад сабою, нібыта ён чакае каманды працягваць бой. Ускінуўшы галаву, Дэрбі назваў Кэмбэла зьмяюкай. Потым ён паправіўся, маўляў, сапраўдная зьмяюка ня можа выбіраць, кім ёй нарадзіцца, а Кэмбэл, які меў магчымасьць ня быць тым, кім ён стаўся цяпер, насамрэч зьяўляецца значна ніжэйшай за зьмяю ці за пацука істотай, ніжэйшай нават за каросьлівага кляшча-крывясмока.
Кэмбэл толькі пасьміхнуўся.
Эдгар Дэрбі пачаў палымяна распавядаць пра дзяржаўны лад Амэрыкі, якому ўласьцівыя свабода, справядлівасьць і роўныя правы. Ён запэўніў, што няма такога чалавека, які б з радасьцю не аддаў жыцьця за гэтыя ідэалы. Эдгар Дэрбі распавёў пра сябрыну амэрыканскіх ды савецкіх людзей і як гэтыя два народы выпаляць пошасьць нацызму, што прагне атруціць сабою ўвесь сьвет.
На вуліцах Дрэздэну жалобна заскавыталі супрацьпаветраныя сырэны.
Амэрыканцы, іх канваіры і Кэмбэл спусьціліся ў сховішча ад бомбаў, што месьцілася ў гулкім памяшканьні лядоўні для захаваньня мяса. Лядоўню высеклі ў скале пад бойняй. Там высіліся стромыя ўсходы з жалезнымі дзьвярмі зьверху ды зьнізу.
У лядоўні захоўваліся тушы некалькіх кароваў, быкоў, авечак ды сьвіней, якія зьвісалі з жалезных
крукоў. Во як. А таксама вісела процьма вольных крукоў, разьлічаных яшчэ на мноства туш. У памяшканьні натуральным чынам захоўвалася нізкая тэмпэратура — там зусім не было штучнага ахаладжэньня. Асьвятлялася яно сьвечкамі. Лядоўню нядаўна пабялілі, і моцна пахла карболавай кіслатой. Уздоўж сьценак стаялі лаўкі. Амэрыканцы падышлі да іх, змахваючы шматкі пабелу перш чым сесьці.
Говард Ў. Кэмбэл застаўся стаяць разам з канваірамі. Ён гаманіў зь імі на бездакорнай нямецкай. Кэмбэл напісаў па-нямецку шмат выдатных п’ес і паэм ды пабраўся шлюбам зь нямецкай акторкай Рэзі Норт, якой цяпер не было ў жывых. Яна загінула ў Крыме, калі езьдзіла на фронт забаўляць войскі. Во як.
Той ноччу нічога ня здарылася. Блізу ста трыццаці тысяч чалавек загінуць наступнай ноччу. Во як. Седзячы ў лядоўні, Білі Пілігрым задрамаў. Ён ізноў уцягнуўся, слова ў слова, жэст у жэст, у спрэчку з дачкой — спрэчку, зь якой і пачалася гэтая гісторыя.
—Тата, — кажа дачка, — што нам з табою рабіць?
I гэтак далей.
—Ведаеш, каго б я зараз забіла? — пытаецца яна.
—Забіла? — дзівіцца Білі Пілігрым.
— Гэтага Кілгора Траўта.
Кілгор Траўт, як вядома, быў пісьменьнікамфантастам. Білі Пілігрым ня толькі прачытаў некалькі дзясяткаў кніг, напісаных Траўтам, але нават зрабіўся сябрам гэтага зьедлівага чалавека.
Траўт жыў у Іліюме ў заарандаванай падвальнай кватэры, кілямэтраў пяць ад прыгожага, пафарбаванага ў белы колер, дому Білі. Кілгор Траўт сам ня ведаў, колькі раманаў напісаў, мусіць, штук семдзесят. Ніводзін з раманаў не прынёс Траўту грошай. Таму ён мадзеў, працуючы ў аддзеле распаўсюду «Іліюмскай газэты». Ён кіраваўхлопчыкамі, якія разносілі газэту
па дамах. Траўт іх і тэрарызаваў, і паддобрываў, і ашукваў.
Першы раз Білі Пілігрым сустрэў Траўта ў 1964. Ён ехаў на сваім «Кадылаку» па адным з завулкаў Іліюму і спыніўся перад заторам, створаным некалькімі дзясяткамі хлопчыкаў з роварамі. Сход быў у самым розруху. Да хлопчыкаў з прамовай зьвяртаўся барадаты мужчына. На першы погляд палахлівы, бязьлітасны і пэўна выдатны работнік. Тады Траўт меў шэсьцьдзесят два гады. Ён заклікаў хлопчыкаў адарваць свае гультайскія сракі ад канапаў (трасца на іх!) і пачаць варушыцца, каб увапхнуць падпісчыкам яшчэ і нядзельны дадатак да газэты, трасца на яго. Траўт паведаміў, што той, хто за наступныя два месяцы ўвапхне найбольш нядзельных дадаткаў, атрымае для сябе і сваіх бацькоў сямідзённае падарожжа ў Марта-Ван’ярд, трасца на яго, — усе выдаткі за кошт рэдакцыі.
I гэтак далей.
Адзін з разносчыкаў газэтаў насамрэч быў дзяўчынкай. Яе вельмі ўзрушыла палымяная прамова Траўта.
Паранаідальная рожа Траўта была добра знаёмая Білі, які сто разоў бачыў яе на вокладках прачытаных ім кніг. Аднак цяпер, сутыкнуўшыся з Траўтам сярод завулкаў роднага гораду, Білі Пілігрым адразу ня змог даўмецца, дзе ж яго бачыў. Білі Пілігрым падумаў нават, што пазнаёміўся з гэтым шалёным мэсіяшам недзе ў Дрэздэне. Траўт на сто адсоткаў быў падобны да ваеннапалоннага-вар’ята.
Тым часам дзяўчынка падняла руку, каб спытацца:
—Спадар Траўт, — пачала яна, — калі я выйграю гэтае падарожжа, дык ці змагу ўзяць з сабою і сястру?
—Ага, зараз! Чорта смаленага ты возьмеш, а не сястру, — адказаў Кілгор Траўт. — Ты што думаеш — грошы на дрэвах растуць?
Да слова кажучы, Траўт колісь напісаў кнігу пра грашовае дрэва. Замест лістоты на ім расьлі дваццацідаляравыя купюры. Дзяржаўныя аблігацыі распускаліся, як кветкі, а на месцы пладоў высьпявалі дыямэнты. Грашовае дрэва надзіла да сябе людзей, якія забівалі адзін аднаго каля яго каранёў і пасьля сьмерці ператвараліся ў выдатнае ўгнаеньне.
Во як.
Білі Пілігрым прыпаркаваў свой «Кадылак» на завулку і стаў чакаць заканчэньня сходу. Усе пакрысе разышліся, застаўся толькі адзін хлопчык, які меўся сказаць штосьці Траўту. Хлопчык хацеў звольніцца, бо праца — цяжкая, працоўны дзень — доўгі, а плацяць — замала. Траўт занепакоіўся, бо, калі хлопчык напраўду звольніцца, дык Траўт павінны будзе выконваць ягоную працу сам, ажно пакуль ня знойдзе новагадурня.
—Гэта яшчэ што за нешта нейкае? —пагардліва зьвярнуўся да хлопчыка Кілгор Траўт.
«Нешта нейкае» было назвай адной з Траўтавых кніг. Яна была пра робата, у якога з рота кепска пахла. Але калі ён пазбавіўся гэтай бяды, зь ім усе пачалі сябраваць. Гэтую кнігу варта прыгадаць хаця б з той прычыны, што яна, напісаная ў 1932, ужо тады прадказала шырокае выкарыстаньне расплаўленага жэлепадобнага газаліну ў мэтах масавага вынішчэньня людзей.
Газалін скідвалі на людзей з самалётаў. Скідвалі робаты. У іх не было дакораў сумленьня. Робаты ня мелі электрасхемаў, якія б дазволілі ім уявіць, што становіцца зь людзьмі ў гэты момант.
Галоўны герой Траўта, робат, выглядаў як звычайны чалавек. Ён умеў размаўляць, танчыць і гэтак далей, і да таго ж мог хадзіць на спатканьні зь дзяўчатамі. I ніхто не дакараў яго, што ён кідае жэлепадобны газалін на людзей. Але яму ніяк не маглі дараваць кепскага паху з рота. Аднак потым робат даў сваёй хваробе рады, і зь ім усе пасябравалі.
У спрэчцы з хлопчыкам, які жадаў звольніцца, Траўт зазнаў паразу. Ён стаў быў распавядаць пра мільянэраў, якія таксама пачыналі як разносчыкі газэт, але хлопчык яго перапыніў:
—Няхай сабе пачыналі, але магу залажыцца, што яны ўсе пасьля такой катаргі пазвальняліся праз тыдзень!
I хлопчык пакінуў ля ног Траўта сваю напоўненую газэтамі торбу. Зьверху на торбу ён паклаў адрасную кнігу. Цяпер абавязкі разносчыка гэтых газэт ускладаліся на самога Траўта. Машыны ў яго не было. Ён ня меў нават ровара, і да таго ж да сьмерці баяўся сабак.
Якраз зьнекуль забрахаў сабака.
Калі Траўт, моцна засмучаны, накінуў торбу на плячо, да яго падышоў Білі Пілігрым.
—Спадар Траўт?
—Слухаю?
—Вы.. .Вы... Кілгор Траўт?
—Так.
Траўт падумаў, што Білі Пілігрым жадае паскардзіцца на нядбалую дастаўку газэт. Траўт не лічыў сябе пісьменьнікам з той простай прычыны, што сьвет ніколі не даваў яму падставаў так думаць аб уласнай асобе.
— Пісьменьнік? — зь цяжкасьцю вымавіў Білі Пілігрым.
—Пісь... хто?
Білі Пілігрым падумаў быў, што памыліўся:
—Ёсьць такі пісьменьнік — Кілгор Траўт.
—Сапраўды? — Траўт выглядаў зьбітым з панталыку.
—Вы ніколі аб ім ня чулі?
Траўт адмоўна хітнуў:
—He... аб ім ніхто ніколі ня чуў.
Білі Пілігрым пасадзіў Траўта ў свой «Кадылак» і дапамог яму па адрасах распаўсюдзіць газэты. Усю працу выканаў Білі Пілігрым. Ён сьпярша шукаў патрэбны адрас у сьпісе, а потым кіраваўся туды. Траўта як раструшчыла. Ніколі раней ён не сустракаў шанавальнікаў свайго таленту.
Траўт сказаў Білі, што ён ніколі ня бачыў і ня чуў, каб нехта абмяркоўваў яго кнігі ці пісаў на іх рэцэнзіі, або каб кнігі выстаўлялі ў вітрыне кнігарні.
—Усе гэтыя гады, — казаў ён, — я адчыняў акно і кахаўся са сьветам.
—Вы, відаць, атрымалі шмат лістоў? — спытаўся Білі. — Вось мне часам моцна карцела напісаць Вам.
Траўт паказаў палец:
—Адзінраз.
—Гэта быў ліст ад вашага прыхільніка?
—Гэта быў ліст ад вар’ятпа. Яго аўтар пісаў, што я павінны зрабіцца прэзыдэнтам сьвету.
Высьветлілася, што чалавек, які напісаў гэты ліст, быў Эліёт Роўзвотэр.
—Божа, а я думаў, што аўтару гадоў чатырнаццаць!
—Дарослы, сталы мужчына — ваяваў у чыне капітана.
— Ён пісаў як падлетак, — заўважыў Кілгор Траўт.
Білі Пілігрым запрасіў Траўта на сьвяткаваньне васямнаццатай гадавіны свайго шлюбу, якое мелася хутка адбыцца — праз два дні.
Вечарына ў самым розруху. Траўт у Білінай гасьцёўні прагна глытае лусьцікі. 3 набітым плаўленым сырам ротам, ён гутарыць з жонкай аднаго аптамэтрыста. На вечарыне ўсе, за выняткам Траўта, маюць нейкае дачыненьне да аптамэтрыі. Да таго ж Траўт адзіны, хто ня носіць акуляраў. На вечарыне ён цешыцца шалёнай папулярнасьцю сярод гасьцей. Усіх без вынятку ўзрушыла прысутнасьць сапраўднага пісьменьніка, дарма што ніхто не чытаў ягоных кніг.
Цяпер Траўт гутарыць з Мэгі Ўайт, якая, пабраўшыся з аптамэтрыстам, кінула месца асыстэнткі зубнога лекара і зрабілася хатняй гаспадыняй.
Мэгі — прыгожанькая. Апошняя кніга, якую яна прачытала, была «Айвэнга».
Білі Пілігрым стаіць побач і прыслухоўваецца да гутаркі. Ягоныя рукі мацаюць нешта ў кішэні. Гэта прэзэнт, які ён зьбіраецца падарыць жонцы, — белая атлясная пушачка, а ў ёй — пярсьцёнак з сапфірам у форме зоркі. Пярсьцёнак каштаваў яму васямсот даляраў.
Такое дурное запабяганьне перад ім уплывала на Траўта, як марыхуана. Ён зусім згубіў галаву, і балбатаў на ўсе застаўкі.
—Баюся, я замала чытала ў сваім жыцьці, — прызналася Мэгі.
—Мы ўсе баімся чагосьці, — адказаў Траўт. — Вось я баюся раку, пацукоў і дабэрман-пінчэраў.
—Мне, вядома ж, трэба было пра гэта ведаць, але я ня ведаю, і таму я мушу вас спытаць, — працягвала Мэгі. — Які самы знакаміты твор з таго, што вы напісалі?
— Гэта раман аб пахаваньні слыннага францускага шэф-кухара.
—Гучыць цікава...
— На пахаваньні зьбіраюцца ўсе славутыя шэф-кухары сьвету — гэта вельмі прыгожы рытуал, — прыдумваў Траўт на хаду. — Перад тым, як зачыніць труну, удзельнікі жалобнай цырымоніі пасыпаюць нябожчыка пятрушкай і папрыкай.
Во як.
—Гэта здарылася насамрэчі — спыталася Мэгі Ўайт.
Яна не вылучалася розумам, але выклікала моцны поцяг рабіць зь ёю дзетак. Толькі зьмеціўшы Мэгі, мужчыны адразу ж хацелі напоўніць яе дзецьмі. Аднак у Мэгі не вялося дзетак. Яна карысталася супрацьзачаткавымі сродкамі.
—Зразумела, насамрэч! — адказаў ёй Траўт. — Калі я напішу аб чым-небудзь, чаго не было, і паспрабую гэта прадаць, дык мяне могуць пасадзіць у турму, бо гэта ж махлярстваі
Мэгі верыла кожнаму слову.
—Аяіня думала...
—Дык падумайце!
—А-а, зразумела, гэта як рэкляма! У рэклямнай абвестцы ты мусіш казаць праўду, інакш мецьмеш праблемы з законам.
—Цалкам слушна. Той жа артыкул крымінальнага кодэксу.
— Вы калісьці і пра нас напішаце кнігу?
—У сваіх кнігах я апісваю ўсё, што здаралася са мной.
—Тады я буду сачыць за тым, што кажу.
—Маеце рацыю. Але ж я не адзін, хто чуе вас. Бог таксама прыслухоўваецца. I ў Судны дзень ён распавядзе вам усё, што вы сказалі ды зрабілі. I калі высьветліцца, што вашыя словы і ўчынкі былі благія, дык гэта скончыцца для вас вельмі кепска,
бо гарэцьмеце ў полымі давеку, і боль ад пякельных апёкаў не суцішыцца ніколі.
Небарака Мэгі паблякла. Паверыўшы і гэтаму, яна засталася стаяць аслупянелая.
Кілгор Траўт шалёна зарагатаў. Ікрынка выляцела зь ягонага роту і прызямлілася Мэгі ў дэкальтэ.
Затым адзін з прысутных аптамэтрыстаў папрасіў увагі. Ён узьняў тост за Білі Пілігрыма ды Валенсію, гадавіну вясельля якіх сёньня сьвяткавалі. Згодна з плянам, калі ўсе пілі тост, цырульны квартэт «Ч.В.Ш.» грымнуў песьню, а Білі Пілігрым і Валенсія, абняўшыся за плечы, проста зьзялі ад шчасьця. У прысутных заблішчэлі вочы. Песьня называлася «Мая старая хеўра».
«Гэй, паслухайце, — пяялася ў песьні, — я б ўсё аддаў, каб убачыць зноў маю старую хеўру». I гэтак далей. Трохі пазьней ішлі такія словы: «Вы бывайце, бывайце, сябры й таварышкй/Зьніклі з вачэй каханкі й хлапчыскі. / Хай Бог дабраславіць вас!» I гэтак далей.
Зьнячэўку, дзякуючы песьні і сьвяточнай нагодзе, Білі Пілігрым адчуў, як ім апаноўвае сум. Рэч у тым, што ў яго ніколі не было ані сваёй хеўры, ані каханкі, ані сябрукоў. Але ўсё адно ён адчуў сум. Тым часам квартэт пакутна экпэрымэнтаваў з акордамі: узяў вельмі кіслы акорд, потым — яшчэ кісьлейшы за першы, за імі сэрыю зусім ужо невыносна кіслых, якія перабіў задушна-салодкі акорд, але на астатак прагучаў яшчэ адзін кіслы. Арганізм Білі Пілігрыма вельмі бурна зрэагаваў на гэтую зьмену акордаў. Рот напоўніўся смакам ліманаду, а твар недарэчна выцягнуўся, нібыта яго расьцягвалі на катавальнай аснадзе, якая называецца дыба.
Твар Білі Пілігрыма выглядаў настолькі дзіўна, што за ім пачалі сачыць з трывогай. Госьці падумалі, што ў яго, мусіць, сардэчны прыступ, і Білі Пілігрым як бы
пацьвердзіў гэта, калі падышоў да крэсла і зьняможана апусьціўся на яго.
Запанавала ціша.
—Ой, божачкі! — выгукнула Валенсія, нахіліўшыся да мужа. — Ты ў парадку?
—Так.
—Ты кепска выглядаеш...
—Ды не. Я ў поўным парадку.
Гэта было праўдай, за выняткам таго, што ён ня мог сабе патлумачыць, чаму гэтак дзіўна паўплывала на яго песьня. Білі Пілігрым ніколі ня меў ад самога сябе сакрэтаў, а тут выявілася, што недзе ў глыбінях сьвядомасьці ён хавае нейкую таямніцу. Аднак ён ня мог зразумець якую.
Убачыўшы, як вяртаецца звычайны колер на яго шчокі і як твар зноўку расплываецца ва ўсьмешцы, Білі пакінулі ў спакоі. Толькі Валенсія ды Кілгор Траўт не сьпяшаліся далучыцца да астатніх гасьцей. Кілгор Траўт цікаўна наблізіўся да Білі Пілігрыма.
—Ты як здань убачыў, — зазначыла Валенсія.
—Ды не...
Ён ня ўбачыў нічога такога, апрача таго, што насамрэч знаходзілася перад ім — чатырох сьпевакоў, гэтых чатырох звьгчайных людзей: вялікавокіх, бязглуздых, з грымасамі пакуты падчас музычных пераходаў ад слодычы да кісьліні і назад.
—Дазвольце выказаць дапушчэньне? — сказаў Кілгор Траўт. — Вы, відаць, глядзелі праз акно ў часе.
—Праз што ён глядзеў? — перапытала Валенсія.
— Ён зьнянацку ўбачыў мінулае ці будучае. Гэта так?
— Зусім не, — адказаў Білі Пілігрым.
Ён падняўся з крэсла, засунуў руку ў кішэню, намацаў там пушачку зь пярсьцёнкам і з адсутным позіркам уручыў яе Валенсіі. Білі хацеў зрабіць пада-
рунак напрыканцы песьні, калі на іх былі б скіраваныя позіркі ўсіх прысутных. Цяпер на іх глядзеў адно Кілгор Траўт.
—Гэта мне?!
—Ага.
—Ах, божачкі! — сказала Валенсія. Потым яна выгукнула гэта так, каб пачулі ўсе прысутныя. Яны згуртаваліся вакол Валенсіі, а яна адчыніла пушачку і сама мала не завішчала, убачыўшы сапфір з зоркай усярэдзіне.
—Ах, божачкі! — паўтарыла Валенсія.
Гучна пацалаваўшы Білі Пілігрыма, яна залямантавала:
—Дзякуй, дзякуй, дзякуй!
Увесь вечар толькі і было размоваў, што аб цудоўных ювэлірных упрыгожаньнях, якія Білі Пілігрым заўсёды дорыць Валенсіі.
—Ат, колькі можна! — сказала Мэгі Ўайт. — Яшчэ раней Валенсія ўжо атрымала дыямэнт, які я толькі ў кіно бачыла, а ў жыцьці — дык першы раз.
Яна мела на ўвазе дыямэнт, які Білі Пілігрым прывёз з вайны.
Дарэчы, іншы трафэй, каронка, якую ён знайшоў пад падкладкай палітона імпрэсарыё, ляжаў у пушцы для запінак у адной з шуфлядак начнога століка. Білі Пілігрым меў шыкоўную калекцыю запінак. У іхняй сям’і вялося дарыць яму па пары запінак на кожны Дзень бацькі*. Цяпер у рукавах ягонай кашулі быў адзін з тых дарункаў. Запінкі каштавалі блізу ста даляраў. Яны былі зробленыя з старажытных рымскіх манэтаў. Сярод іншых Білі Пілігрым меў запінкі ў выглядзе маленькіх колаў рулеткі, што круціліся, як сапраўдныя. А яшчэ ў яго была пара, у якой у адну запінку быў уштукаваны сапраўдны тэрмомэтар, а ў другую — сапраўдны компас.
Білі Пілігрым пахаджваў сярод гасьцей і выглядаў цалкам нармалёва. Траўт ні на крок не адставаў ад яго, прагнучы дазнацца, што прымроілася Білі. Большасьць раманаў Траўта было пра выкрыўленьні ў часе, экстрасэнсорныя здольнасьці ды іншыя неймаверныя рэчы. Траўт верыў у гэтыя зьявішчы і шукаў доказаў іх існаваньня ў жыцьці.
—Табе калі-небудзь даводзілася бачыць, як сабака ступае на вялікае люстра, якое ляжыць на падлозе? — спытаўся Траўт.
—He, ніколі, — адказаў Білі.
—Сабака апускае вочы і зьнячэўку бачыць, што пад ім нічога няма.
3 гэтага яму пачынае здавацца, што ён стаіць на пустым паветры. I тады скрушны сабака кідаецца ўбок.
— Ня можа быць!
—Гэтак выглядаў і ты. Быццам зьнячэўку ўбачыў, што стаіш на пустым паветры.
Цырульны квартэт засьпяваў зноў, і Білі Пілігрым зноў пачуўся, нібы яго расьцягнулі на дыбе. Пачуцьцё, без сумневу, было зьвязанае з гэтымі чатырма людзьмі, а не з тым, аб чым яны сьпявалі.
Вось словы песьні, якую яны выконвалі, калі Білі Пілігрым у другі раз зблажэў:
Мяса па сорак, бавоўна — пятак, Тры дні я галодны, бы нейкі жабрак. Пашлі, Божа, сонца, бо ўвесь час імжа, Нас рэжуць ліхія часы без нажа. Адкрыў я карчму, інтэр’ер пад асіну — Маланка спаліла карчму за хвіліну. Нічога ня зрадзіш — усіх душыць морак, Пяць цэнтаў бавоўна і мяса па сорак. Бавоўна пяць цэнтаў, а будзе па сем Гэткую ношу наўрад ці зьнясем...
I гэтак далей.
Білі Пілігрым уцёк на другі паверх свайго прыгожага дому. Траўт пайшоў быў за ім па ўсходах, але Білі Пілігрым спыніў яго. Падняўшыся на другі паверх, ён зайшоў у прыбіральню. Білі Пілігрым сьпярша зачыніў, а потым замкнуў за сабой дзьверы. Калі ён павярнуўся ў цемры, дык адчуў, што ў прыбіральні ёсць яшчэ нехта. Акрамя Білі Пілігрыма там знаходзіўся ягоны сын.
—Тата? — сярод цемры пачуўся голас сына.
Робэрту, будучаму «зялёнаму барэту», тады споўнілася сямнаццаць. Білі Пілігрым любіў сына, але ня вельмі добра яго ведаў. Ён ніяк ня мог пазбыцца думкі, што і ведаць аб Робэрце няма чаго.
Білі пстрыкнуў выключальнікам. Робэрт сядзеў на ўнітазе са спушчанымі піжамнымі штанамі. На шыі ў яго вісела электрычная гітара на почапцы. Робэрт толькі сёньня купіў яе. Ён пакуль што ня ўмеў на ёй граць і, па сутнасьці, так ніколі і не навучыцца. Гітара была пэрламутрава-ружовай.
— Прывітаньне, сынку, — сказаў Білі Пілігрым.
Ён зайшоў у спачывальню, дарма што зьнізу чакалі госьці, якіх трэба было забаўляць. Лёг на матрац, уключыўшы «Магічныя пальцы». Матрац загойдаўся і выпудзіў сабаку з-пад ложка. Гэта быў Спот. Старэча Спот быў тады яшчэ жывы. Спот паглядзеў на яго і зноўку скруціўся ў куце.
Білі Пілігрым напружыўся, разважаючы аб тым узрушэньні, якое на яго зрабіў квартэт, і выявіў тут сувязь з адным даўно перажытым эпізодам. Гэтым разам ён ня меў патрэбы вандраваць у часе. Дробна трасучыся, Білі проста аднавіў яго ў памяці.
У ноч, калі зруйнавалі Дрэздэн, ён знаходзіўся пад зямлёй, у лядоўні для мясных тушаў. Зьверху гуло,
нібы па зямлі хадзілі казачныя волаты. Гэта былі фугасныя бомбы, якія выбухалі разам па некалькі штук. Волаты ўсё хадзілі і хадзілі. Як выявілася, падземная лядоўня была вельмі надзейным сховішчам. Адзінае, што адбылося тут — гэта дожджык з вапны. У лядоўні знаходзілася сто амэрыканцаў, чатыры іх канваіры і колькі тушаў са злупленай скурай — а больш нікога. Астатнія канваіры перад самым авіяналётам пайшлі ў горад, каб скарыстацца выгодамі ўласных кватэр. Цяпер іх ўсіх пазабівала разам зь іхнімі сем’ямі.
Во як.
Дзяўчатаў, якіх Білі Пілігрым бачыў аголенымі, таксама пазабівала, калі яны сядзелі ў болып плыткім сховішчы на другім баку бойні.
Во як.
Нехта з канваіраў раз-пораз падымаўся па ўсходах да дзьвярэй, каб паглядзець, што творыцца звонку. Потым ён спускаўся назад і перашэптваўся зь іншымі канваірамі. На паверхні шалела бура з агню. Дрэздэн быў адным вялікім вогнішчам. Полымя гэтага вогнішча жэрла ўсё, што магло гарэць.
Да полудня заўтрашняга дня было небясьпечна выходзіць са сховішча. Калі амэрыканцы з канваірамі нарэшце выбраліся на паверхню, дык неба засьціў чорны дым. Сонца было падобнае да залатой галоўкі дробнай і злоснай шпількі. А сам Дрэздэн нагадваў Месяц, дзе нічога няма за выняткам мінэралаў. Камяні выпраменьвалі цяпло. Амаль усе людзі былі мёртвыя.
Во як.
Канваіры, шалёна круцячы вачыма, пачалі інстынктыўна туліцца адзін да аднаго. Кожны зь іх паспрабаваў сказаць хоць нешта, потым яшчэ, але ніхто зь іх так нічога і ня вымавіў, дарма што раты
адкрываліся безупынку. Усё гэта нагадвала нямую кінастужку з удзелам цырульнага квартэту.
«Вы бывайце, бывайце, — мусіць, сьпявалі канваіры, — сябры й таварыскі! Зьніклі з вачэй каханкі й хлапчыскі. Хай Бог дабраславіць вас!..»
—Распавядзі мне гісторыю! — папрасіла аднойчы Мантана Ўайлдгэк, калі яна бавіла час зь Білі Пілігрымам на Тральфамадоры ў заапарку.
Яны ляжалі, абняўшыся, у ложку. У гэты момант за імі ніхто не назіраў. Вялізнае покрыва захінула дах абсэрваторыі. Мантана была на шостым месяцы. Акругленая і ружовая, яна раз-пораз лянотна прасіла Білі Пілігрыма аб якой-небудзь дробнай паслузе. Мантана не магла паслаць яго па марозіва ці трускалкі, паколькі атмасфэра звонку была насычаная цыянідам, а найбліжэйшыя трускалкі і марозіва знаходзіліся на адлегласьці многіх мільёнаў сьвятлавых гадоў.
Аднак яна магла паслаць яго да лядоўні, што была ўпрыгожаная карцінкай з мужчынам і жанчынай на ровары. Яшчэ яна магла лісьліва папрасіць яго, як цяпер:
—Сонейка, распавядзі мне што-небудзь...
—Ноччу трынаццатага лютага 1945 года Дрэздэн быў разбураны, — пачаў Білі Пілігрым. — Апоўдні наступнага дня мы выйшлі са сховішча...
Ён распавёў ёй аб чатырох канваірах, якія ў сваёй аслупянеласьці і жалобе нагадвалі сяброў цырульнага квартэту. I пра будынак бойні, скуль зьніклі ня толькі дах і шыбы, але і агароджа. Ля будынку ўсюды ляжалі чорныя палены. Гэта былі людзі, якіх нагнала агнявая бура, распавёў ён. Во як.
Білі Пілігрым распавёў Мантане, што сталася зь іншымі будынкамі бойні, якія раней нагадвалі скалы. Іх драўляныя часткі выпаліў агонь, і камяні,
шуснуўшы, пачалі скочвацца адзін па адным, пакуль не згуртаваліся ў невысокія ахайныя пагоркі.
—Ну, рыхтык Месяц, — падсумаваў Білі Пілігрым.
Канваіры загадалі амэрыканцам пашыхтавацца ў калёну па чатыры — што амэрыканцы і зрабілі. Пасьля немцы сказалі палонным скіравацца ў бок сьвінарніку, які раней быў амэрыканцам домам. Сьцены сьвінарніку ўсё яшчэ стаялі, але шыбы і дах зьніклі, а ўсярэдзіне нічога не засталося, апрача попелу ды аскабалкаў расплаўленага шкла. Тут не было ні ежы, ні вады, і таму ўсе, хто выжыў, — калі яны і надалей жадалі быць жывымі, — мусілі караскацца, пагорак за пагоркам, па месяцовай паверхні.
Што яны і зрабілі.
Пагоркі толькі здалёк выглядалі ахайнымі і грунтоўнымі. Тыя, што караскаліся па іх, вельмі хутка зьведалі, наколькі яны ненадзейныя, рухомыя і гарачыя на дотык. Варта было закрануць апорны камень, і хісткія грудкі, перш чым улегчыся наноў, імкнуліся рассыпацца.
Пакуль палонныя рухаліся праз выпалены горад, усе збольшага маўчалі. He знаходзілася годных увагі словаў. Было зразумела адно: у гэтым горадзе ўсіх, незалежна ад узросту і полу, павінна было пазабіваць, а тыя, што яшчэ сноўдалі па ім, зьяўляюцца памылкай, якая закралася ў агульны плян зьнішчэньня. На Месяцы ня мусіла застацца ні душы.
Тым часам прыляцелі амэрыканскія зьнішчальнікі і пачалі кружляць паверх дыму, каб зьмеціць тых, хто яшчэ варушыцца. Яны згледзелі, як унізе варушыліся Білі Пілігрым і іншыя. Зьнішчальнікі асыпалі іх кулямётным агнём, але ж схібілі. Пасьля яны заўважылі яшчэ адзін чалавечы хаўрус, які
рухаўся паўз раку, і зноў пачалі абстрэл. Некалькі чалавек забілі. Во як.
Мэтай авіяналёту на Дрэздэн было прысьпешыць канец вайны.
Біліна гісторыя скончылася даволі дзіўным чынам у прадмесьці, якое не кранулі бомбы і агонь. Надвячоркам канваіры і амэрыканскія ваеннапалонныя дайшлі да заезнага дому, па-ранейшаму адчыненага для кліентаў. Там гарэлі сьвечкі. На першым паверсе, у трох камінах, палаў агонь. А на другім стаялі ненакрыты стол і вольныя крзслы, якія чакалі наведнікаў. У суседніх пакоях пуставалі ахайна засьцеленыя ложкі.
Справы ў заезным доме вялі сьляпы гаспадар, яго відушчая жонка, што загадвала кухняй, і іх дзьве маладыя дачкі, якія працавалі афіцыянткамі і пакаёўкамі. Гэтая сям’я ўжо ведала, што Дрэздэну болып не існуе. Відушчыя сямейнікі бачылі, як палае горад, і хутка зразумелі, што цяпер іхні дом апынуўся на краі пустэльні. Але ўсё адно яны адчыніліся для кліентаў: паліравалі шклянкі, заводзілі гадзіньнік, варушылі ў каміне качаргой і чакалі, чакалі наведнікаў.
Толькі ніхто не прыходзіў з Дрэздэну... Гадзіньнік тахкаў, дровы ў каміне трухцелі, з напаўпразрыстых сьвечак сьцякаў воск. Але тут пачуўся грукат, і на падворак зайшлі чатыры нямецкія жаўнеры ды сто амэрыканскіх ваеннапалонных.
Гаспадар спытаў у канваіраў, ці яны прыйшлі з гораду.
—Так, — адказалі канваіры.
—А яшчэ хто-небудзь сюды ідзе?
Канваіры распавялі, што падчас усёй гэтай нялёгкай дарогі яны ня ўбачылі аніводнай жывой душы.
Сьляпы гаспадар заезнага дому сказаў, што амэрыканцы могуць пераначаваць у стайні. Ён
пакарміў іх супам, напаіў эрзац-кавай і наліў трохі піва. Пазьней гаспадар зазірнуў у стайню, каб паглядзець, як яны ўладкоўваюцца на сене.
—Дабранач, амэрыканцы! — сказаў ён панямецку. — Сьпіце спакойна.
Дзявяты разьдзел
Як Білі Пілігрым страціў сваю жонку Валенсію
Калі Білі Пілігрым ляжаў непрытомны ў вэрмонцкай больніцы пасьля катастрофы самалёту на гары Шугарбуш, Валенсія, пачуўшы пра аварыю, панеслася да яго на «Кадылаку» мадэлі «ЭльдарадаКупэдэ Віль». Валенсіяй апанавала гістэрыка, бо ёй ня ўтойваючы сказалі, што Білі Пілігрым можа памерці або ператварыцца ў фікус.
Валенсія багоміла мужа. Яна нагэтулькі моцна плакала ды галасіла за стырном, што, едучы па хуткаснай шашы, прамінула патрэбны паварот. Валенсія глыбока ўтапіла пнэўмапрыводную пэдаль тормазу, і аб бампэр яе «Кадылаку» вытнуўся «Мэрсэдэс». Ніхто не пацярпеў, дзякуй Богу, бо абодва кіроўцы былі прышпіленыя рамянямі бясьпекі. Дзякуй Богу, дзякуй Богу... У «Мэрсэдэса» разьбілася ўсяго толькі адна фара. Але ж задняя частка «Кадылаку» ператварылася ў свята аўтарамонтніка. Разьзяўлены багажнік выглядаў, як рот вясковага крэціна, які ні аб чым нічагенькі ня ведае. Бакавыя крылы спляжыліся. «Рэйгана ў прэзыдэнты!» — заклікала налепка на бампэры. Задняя шыба пакрылася сеткаю расколінак. Выхлапная труба ляжала на асфальце.
Кіроўца «Мэрсэдэсу» выскачыў з маіпыны, падбег да Валенсіі і спытаў: «Вы як?» Валенсія гістэрычна прамармытала нешта пра Білі Пілігрыма ды авіякатастрофу, тут жа завяла рухавік і шуганула па сустрэчнай паласе, пакінуўшы на асфальце выхлапную трубу.
Калі Валенсія ўляцела на бальнічны двор, людзі кінуліся да вокнаў, каб зірнуць, хто гэта нарабіў столькі шуму. Страціўшы абодва глушыльнікі, «Кадылак» роў, як цяжкі бамбавік, які ляціць на слове гонару і адным крыле. Валенсія яшчэ здолела заглушыць рухавік, але пасьля ейная галава бясьсільна апусьцілася на стырно — як шалёны загаласіў кляксон. Нейкі лекар і мэдсястра выбеглі на вуліцу дазнацца, што здарылася. Нябога Валенсія самлела, зможаная чадным газам. Ейны твар быў колеру нябёснага блакіту.
Праз гадзіну Валенсія памерла. Во як.
Білі Пілігрым нічога ня ведаў пра жончыну сьмерць. Ён трызьніў, вандраваў у часе і гэтак далей. Больніца была нагэтулькі перапоўненая хворымі, што Білі Пілігрым ня меў асобнага пакою. Разам зь ім у палаце ляжаў прафэсар гісторыі Гарвардзкага ўнівэрсытэту Бэртрам Коўплэнд Румфорд. Ён ня мог бачыць Білі Пілігрыма, паколькі той быў адгароджаны белай ільняной шырмаю на гумовых колах. Аднак разпораз Румфорд чуў, як Білі Пілігрым размаўляе сам з сабою.
Левая нага Румфорда ляжала ў выцяжцы. Ён зламаў нагу, катаючыся на горных лыжах. Румфорду споўнілася семдзясят, але ён меў цела і дух трыццаціпяцігадовага. Румфорд зламаў нагу, калі паехаў у мядовы месяц са сваёй пятай жонкай. Яе звалі Лілі. Ёй споўнілася дваццаць тры.
Прыблізна тады, калі нябога Валенсія была абвешчаная мёртвай, Лілі з ношкай кніг зайшла ў палату, дзе ляжалі Румфорд і Білі Пілігрым. Румфорд паслаў жонку па кнігі ў Бостан. Ён працаваў над аднатомавай «Гісторыяй вайскова-паветраных сілаў войска ЗПІА ў Другой сусьветнай вайне». У кнізе апісваліся бамбаваньні і паветраныя баі, якія адбыліся яшчэ да таго, як Лілі зьявілася на сьвет.
—Хлопцы, ідзіце ўжо безь мяне, — трызьніў Білі Пілігрым, калі невысоканькая прыгажуня Лілі зайшла ў палату.
Яна працавала стрыптызэркай у начным бары, калі Румфорд упершыню ўбачыў яе і наважыў прысабечыць дзеўчыну. Лілі не перавялі ў старэйшыя клясы. Ейны каэфіцыент разумовага разьвіцьця быў ніжэйшы за сярэдні.
—Я яго баюся! — прашаптала Лілі мужу, маючы на ўвазе Білі Пілігрыма.
—Божа, як ён мне набрыдзеў! — прагрымеў Румфорд. — Ён толькі тое і робіць у сьне, што здаецца ў палон, перапрашае і ўмольвае, каб яго пакінулі ў спакоі.
Румфорд быў брыгадным генэралам авіяцыі ў адстаўцы, афіцыйным гісторыкам вайсковапаветраных сілаў войска ЗПІА, прафэсарам, аўтарам дваццаці шасьці кніг, спадчынным мультымільянэрам і адным з найлепшых яхтсмэнаў усіх часоў. Яго самай вядомай кнігай стаўся дапаможнік па сэксе і актыўных занятках спортам для мужчын, якія ўжо сягнулі шасьцідзесяціпяцігадовага ўзросту.
А цяпер ён цытуе Тэадора Рузвэльта, якога сам моцна нагадвае:
— «Нават зь якога бананавага дрэва я б мог выштукаваць лепшага чалавека».
Акрамя кніг, Румфорд папрасіў Лілі ўзяць у Бостане копію звароту прэзыдэнта Гары С. Трумана, у якім той абвесьціў усяму сьвету, што на Хірасіму была скінутая атамная бомба. Лілі прынесла ксэракопію прамовы, і Румфорд спытаўся, ці яна яе чытала?
Лілі адказала: «Не». Ёй цяжка давалася чытаньне, і гэта было адной з прычынаў яе выключэньня са школы.
Румфорд загадаў Лілі зараз жа сесьці і прачытаць заяву Трумана. Ён ня ведаў, што яна кепска чытае. Наагул, Румфорд практычна нічога ня ведаў аб Лілі, за выняткам таго, што яна была жывым доказам ягонага супэрмэнства.
Лілі села і зрабіла выгляд, што чытае опус Трумана, у якім былі такія словы:
«Шаснаццаць гадзін таму амэрыканскі самалёт скінуў бомбу на Хірасіму, адну з ключавых баз японскага войска. Магутнасьць бомбы адпавядала выбуху больш чым дваццаці тысяч тонаў тратпылу. Яна мела выбуховую сілу, у дзьве тысячы разоў большую, чымсі брытанская бомба «Вялікі шлем».Гэта самая магутная бомба, выкарыстаная за ўсю гісторыю вядзеньня войнаў на Зямлі.
Японцы пачалі вайну з авіяналёту на ПэрлТарбар. Адплату яны атрымалі напоўніцу. I гэта яшчэ не канец. Цяпер, з гэтай бомбай, мы якасна павялічым маштабы зьнішчэньня ворага, дадаючы моцы нашым узброеным сілам, моцы, якая з кожнай гадзінай толькі ўзрастае. Аналягічныя бомбы ўжо паступілі ў вытворчасьць, а яшчэ больш магутныя мадэлі знаходзяцца ў распрацоўцы.
Гэта атамная бомба. Яна выкарыстоўеае першапачатковую крыніцу энэргіі Сусьвету, адякой сілкуецца
Сонца, і гэтая энэргія была пушчаная супроць тых, хто прынёс вайну наДалёкі Ўсход.
Яшчэ да 1939 году навукоўцы былі перакананыя, што тэарэтычна магчыма вызваліць атамную энэргію.Але на практыцы нікому не ўдавалася зрабіць гэтага. Ужо ў 1941 годземы ведалі, што немцы вядуць ліхаманкавыя пошукі спосабу далучэньня атамнай энэргіі да сваёй вайсковай машыны, пры дапамозе якой яны спадзяваліся падняволіць сьветп.Але іх пляны сышлі на пшык.Мы мусім быць удзячныя Боскай волі, што немцы пасьпелі зрабіць толькі абмежаваную колькасьць ракет клясы «Фаў-1» і «Фаў-2», і яшчэ больш удзячныя ёй за тое, што яны наагул не пасьпелі авалодаць сакрэтам вытворчасьці атамнай зброі.
Бітва лябараторыяў тоіла ў сабе столькі жрызыкі, колькі бітвы ў паветры, на сушы і на моры, і цяпер мы перамаглі ў бітве лябараторыяў, гэтаксама, як і ў іншых бітвах.
Сёньня мы маем зброю, каб значна хутпчэй і больш якасна зьнішчаць хоць якое вытворчае прадпрыемства, якое толькі маюць японцы на паверхні зямлі ў любым сваім горадзе», — казаў Труман. — «Мы зруйнуем іх докі, заводы і камунікацыі. I каб усе зразумелі: мы зруйнуем дашчэнту вайсковую моц Японіі. Каб ўсьцерагчы...»
I гэтак далей.
Адна з кніг, якую прывезла Румфорду Лілі, называлася «Разбурэньне Дрэздэну». Кнігу напісаў ангелец, якога звалі Дэйвід Ірвінг. У Амэрыцы яе выпусьціла выдавецтва «Голт Райнгарт энд Ўінстан» у 1964. У гэтай кнізе Румфорду былі патрэбныя выняткі зь дзьвюх прадмоваў, напісаных ягонымі сябрамі: Айрам С. Ікерам, генэралам-лейтэнантам вайсковапаветраных сілаў ЗША ў адстаўцы, і брытанскім маршалам авіяцыі — сэрам Робэртам Сондбі, кавалерам
Вайсковага Крыжа, кавалерам Авіяцыйнага Крыжа, кавалерам Крыжа вайскова-паветраных сілаў, і г. д., і дат. п.
«Мне цяжка зразумець тых ангельцаў ды амэрыканцаў, якія плачма плачуць па забітых зь ліку цывільнага насельніцтва ворага, але якія не пральюць і сьлязінкі па нашых мужных экіпажах, што загінулі ў небе, змагаючыся з драпежным агрэсарам», — пісаў ягоны сябар генэрал Ікер у сваёй прадмове. — «На маю думку, спадару Ірвінгу не зашкодзіла б успомніць, калі ён апісваў жахлівыя сцэны забойства жыхароў Дрэздэну, што ў гэтую самую хвіліну «Фаў-1» і «Фаў-2» падалі на зямлю Ангельшчыны і забівалі без усякага разбору ні ў чым не вінаватых мужчынаў, жанчынаў і дзяцей, то бок рабілі тое, дзеля чаго яны былі, па сутнасьці, распрацаваныя і выштукаваныя. Да таго ж не зашкодзіла б яму ў сваёй кнізе прыгадаць Бухенвальд і Кавэнтры».
Прадмова, напісаная Ікерам, завяршалася такімі словамі:
«Я моцна шкадую, што брытанскія ды амэрыканскія бамбавікі зьнішчылі 135 тысяч чалавек у авіяналёце на Дрэздэн, але я памятаю, хто распачаў апошнюю вайну, і яшчэ мацней шкадую аб больш чым 5 мільёнах саюзьнікаў, якія цаной уласнага жыцьця паклалі канец нацызму і зьнішчылі яго дазваньня».
Во як.
У сваю чаргу маршал авіяцыі Сондбі, акрамя іншага, выказаў такую думку:
«Ніхто ня стане адмаўляць, што бамбаваньне Дрэздэну сталася вялікай трагедыяй. Наўрад ці пасьля чытаньня гэтай кнігі нехта дасьць веры, што існавала хоць мінімальная вайсковая неабходнасьць у гэтым. Бамбаваньне Дрэздэну было адным з тых жудасных выпадкаў, якія часам здараюцца на вайне ў выніку фатальнага зьбегу абставінаў. Тыя, што прымалі пастанову аб бамбаваньні, не вылучаліся нейкай надзвычайнай зласьлівасьцю ці крыважэрнасьцю, хаця цалкам імаверна, што яны былі занадта далёкія ад суворай ваеннай рэчаіснасьці, каб усьвядоміць усю разбуральную моц масіўнага авіяналёту ўвесну 1945 га.
Прыхільнікі ядзернага раззбраеньня, мусіць, лічаць, што, калі б яны дасягнулі сваёй мэты, дык вайна зрабілася б больш памяркоўнай і сумленнай. Таму ім варта было б прачытаць гэтую кнігу і падумаць аб лёсе Дрэздэну, дзе падчас бамбаваньня ў выніку выкарыстаньнясамай звычайнай, канвэнцыіінай зброі, загінула 135 тысяч чалавек. Ноччу дзявятага сакавіка 1945 году налёт амэрыканскіх цяжкіх бамбавікоў на Токіё, якія скінулі запальныя і фугасныя бомбы, стаў прычынай сьмерці 83 793 чалавек. Тымчасам як атамная бомба, кінутая на Хірасіму, забрала 71 379 жыцьцяў».
Во як.
—Калі будзеш у Коды, штат Ваямінг, — прамовіў Білі Пілігрым за сваёй ільняной шырмаю, — проста спытай Дзікага Боба!
Лілі перасмыкнулася і працягнула ўдаваць, што чытае опус Гары Трумана.
У гэты ж дзень адведаць Білі Пілігрыма прыйшла ягоная дачка Барбара. Яе проста напампавалі супакаяльнымі пігулкамі. Барбара мела такі ж
шклісты позірк, які быў незадоўга да расстрэлу ў старога небаракі Эдгара Дэрбі ў Дрэздэне. Дактары надавалі ёй пігулак, каб яна змагла хоць трохі трымацца нават у такой сытуацыі, калі яе бацька разьбіўся, а маці загінула.
Во як.
Барбару суправаджалі лекар і мэдсястра. Ейны брат Робэрт знаходзіўся на борце самалёту, які імчаў яго дадому з поля бою ў Віетнаме.
—Татуля... — лагодна загукала яна. — Татуля?
Аднак Білі Пілігрым у гэты момант быў ад яе на адлегласьці дзесяці гадоў, вярнуўшыся ў 1958. Ён дасьледуе вочы аднаго падлетка, выхадца з азіяцкае краіны, які мае разумовыя адхіленьні. Побач знаходзіцца маці хлопца, узяўшая на сябе функцыі перакладніцы.
—Колькі кропачак ты бачыш? — пьггаецца падлетка Білі Пілігрым.
А потым ён перавандраваў у іншы час: яму шаснаццаць, і ён сядзіць у пачакальні, прыйшоўшы да лекара. У яго нарывае вялікі палец рукі. Апрача Білі Пілігрыма ў пачакальні знаходзіцца толькі адзін пацыент — старэнькі дзядок. Ён моцна пакутуе на газы. Дзядок гучна пярдыкае і амаль імгненна адрыгвае.
—Прабачце, — кажадзядок Білі.
I ўсё паўтараецца.
-—Божухна, я ведаў, што старасьць — паскудная штука... — скардзіцца дзядок.
Ён хітае галавой і дадае:
— ....але ж ня думаў, што настолькі.
Білі Пілігрым расплюшчыў вочы ў вэрмонцкай больніцы, не разумеючы, дзе ён цяпер знаходзіцца. Побач з ложкам сядзеў сын Робэрт. На Робэрце была вайсковая форма славутых «зялёных барэтаў». Яго
коратка пастрыжаныя валасы вытыркаліся залацістай шчэцьцю. Грудзі ўпрыгожвалі мэдалі «Пурпуровае сэрца», «Срэбная зорка» і «Бронзавая зорка». Апошняя была зь дзьвюма спражкамі. Спражкі сымбалізавалі паўторнае ўзнагароджаньне.
Гэтага хлопца выключылі са школы за дрэнную вучобу, у шаснаццаць гадаў ён пачаў моцна піць і зьвязаўся з хеўрай маладых хуліганаў. Аднойчы Робэрта арыштавалі за перакульваньне сотні магільных плітаў на каталіцкіх могілках. Цяпер Робэрт выправіўся. Ён меў стрункую паставу, наглянцаваныя боты і адпрасаваныя штаны. Да таго ж у войску Робэрт быў камандзірам.
—Тата?
Білі Пілігрым зноўку заплюшчыў вочы.
Ён мусіў прапусьціць паховіны ўласнай жонкі, паколькі па-ранейшаму ляжаў у непрытомнасьці. Тым ня менш, калі цела Валенсіі аддалі зямлі на Іліюмскіх могілках, ён знаходзіўся ў памяці. Білі Пілігрым амаль не гаварыў з таго часу, як апрытомнеў. Ён не адрэагаваў належным чынам на паведамленьне аб сьмерці Валенсіі ды прыезьдзе Робэрта з фронту. Амаль усе лічылі яго фікусам. Былі нават прапановы зрабіць яму праз пэўны час яшчэ адну апэрацыю, якая б палепшыла цыркуляцыю крыві ў галаве.
Насамрэч вонкавая абыякавасьць Білі Пілігрыма была заслонай. Яна хавала бурапенную дзейнасьць мозгу, які ўзрушана віраваў. Ён пісаў лісты і ўкладаў лекцыі. Яны былі аб лятальных сподках, аб няйстотнасьці сьмерці і аб праўдзівай сутнасьці часу.
Ня ведаючы, што Білі Пілігрым усё чуе, прафэсар Румфорд казаў пра яго шмат прыкрых рэчаў. Адстаўнік безупынку цьвердзіў, што Білі Пілігрым страціў розум.
—Чаму яны не дадуць яму памерці? — спытаўся Румфорд у Лілі.
— Ня ведаю, — адказала Лілі.
— Ён жа болып не чалавек. Лекары павінныя апекавацца адно людзьмі. Мэдыкі мусяць аддаць яго ў рукі вэтэрынараў ці садаўнічых. Тыя б ведалі, што зь ім рабіць. Ты ж толькі зірні на яго! I гэта мэдыцына называе жыцьцём! Але хіба жыцьцё чалавека такое выродлівае?
—Ня ведаю, — адказала Лілі.
Румфорд распавядаў Лілі пра бамбаваньне Дрэздэну, а Білі Пілігрым усё гэта чуў. 3 Дрэздэнам у Румфорда ня ладзілася. Яго будучая аднатомавая «Гісторыя вайскова-паветраных сілаў у Другой сусьветнай вайне» мусіла стацца даступна напісаным, сьціслым пераказам дваццаці сямі тамоў «Афіцыйнае гісторыі вайсковапаветраных сілаў у час Другой сусьветнай вайны». Праблема палягала ў тым, што ў гэтых дваццаці сямі тамах амаль нічога не было сказана пра бамбаваньне Дрэздэну, дарма што гэты авіяналёт меў такі казачны посыіех. На працягу многіх гадоў пасьля вайны памеры гэтага посьпеху амэрыканскія ўлады хавалі ад сваіх грамадзянаў у абсалютным сакрэце. Вядома, для нямецкага народу авіяналёт не зьяўляўся таямніцай, гэтаксама як і для Савецкага Саюзу, чыё войска пасьля вайны захапіла Дрэздэн і дагэтуль там заставалася.
—Урэшце амэрыканцы дазналіся пра Дрэздэн, — сказаў Румфорд праз дваццаць тры гады пасьля налёту. — I шмат хто зь іх цяпер ведае, наколькі гэтае бамбаваньне было горшым за Хірасіму. Таму я мушу напісаць нешта аб Дрэздэне ў маёй кнізе. Зразумела, з афіцыйнага гледзішча. А таксама дадаць шмат невядомых раней зьвестак.
— Чаму ж яны хавалі ў сакрэце гэта так доўга? — спыталася Лілі.
—Улады асьцерагаліся, што найбольш чулыя сэрцы, — адказаў Румфорд, — могуць палічыць гэты налёт не такім ужо і слушным учынкам.
I менавіта цяпер Білі Пілігрым пачаў адэкватна рэагаваць.
—Я быў там, — прамовіў ён.
Румфорду было цяжка ўсур’ёз браць пад увагу сьведчаньні Білі Пілігрыма, паколькі адстаўнік ужо даўно бачыў у суседзе па палаце нешта нейкае, якое не належыць да чалавечага роду і якому лепей пайсьці з жыцьця як мага хутчэй. Цяпер, калі Білі Пілігрым пачаў казаць выразна і дарэчна, вушы Румфорда ўспрымалі Біліна маўленьне як замежную мову, якая ня вартая таго, каб яе вывучалі.
—Што ён там балбоча? — без асаблівага імпэту спытаўся Румфорд у Лілі.
Лілі мусіла ўзяць на сябе функцыі перакладніцы:
—Ён сказаў, што быў там.
—Ёнбыўдзе?
—Я ня ведаю, — адказала Лілі.
Яна спытала ў Білі Пілігрыма:
—Дзе вы былі?
—У Дрэздэне, — адказаў Білі Пілігрым.
—У Дрэздэне, — пераклала Лілі Румфорду.
—Ён проста, як рэха, паўтарае ўсё, што мы кажам, — сказаў Румфорд.
—А-а! — кемна прамовіла Лілі.
—У яго рэхалалія.
—А-а!
Рэхалалія — гэта такая псыхічная хвароба, пры якой пацыент імгненна паўтарае словы, якія кажуць побач зь ім іншыя людзі. Але ж насамрэч Білі Пілігрым ня быў хворы на рэхалалію. Проста Румфорду было гэтак ямчэй думаць пра свайго суседа. Румфорд разважаў паводле вайсковага звычаю: непатрэбная асоба, сьмерці
якой ён гэтак прагнуў, проста павінная пакутаваць на якую-небудзь прыкрую хваробу.
Некалькі гадзінаў запар Румфорд настойваў, што Білі Пілігрым хворы на рэхалалію, уводзячы гэта ў вушы лекарам і мэдсёстрам. Над Білі Пілігрымам правялі шэраг экспэрымэнтаў. Лекары і мэдсёстры заахвочвалі яго азвацца, як рэха, але ж ён ні разу ім не адгукнуўся.
—Гэта ён цяпер нічога ня кажа, — прабуркатаў Румфорд. — Вось варта вам выйсьці з палаты, як ён пачне зноў.
Ніхто не прыняў дыягназ Румфарда ўсур’ёз. Пэрсанал шпіталю лічыў Румфорда за гідкага дзеда, самазадаволенага і крыважэрнага. Румфорд часьцяком казаў мэдыкам, наўпрост ці ўскосна, што нямоглыя людзі заслугоўваюць сьмерці. Тым часам як сам пэрсанал шпіталю пільнаваўся думкі, што трэба ўсяляк падтрымліваць нямоглых, і што абсалютна ніхто не заслугоўвае заўчаснае сьмерці.
Там, у больніцы, зь Білі Пілігрымам прылучылася прыгода, якая вельмі часта здараецца зь бездапаможнымі людзьмі падчас вайны: ён паспрабаваў давесьці сьляпому і глухому праціўніку, што яго, няхай сабе і ворага, варта пачуць і выслухаць. Білі Пілігрым маўчаў да самага вечара. А калі патушылі сьвятло і нарэшце запанавала абсалютная цішыня, у якой не было каму правакаваць рэха, ён сказаў Румфорду:
—Я быў у Дрэздэне, калі яго бамбілі. Я быў там у палоне.
Румфорд раздражнёна ўздыхнуў.
— Слова гонару, — запэўніў Білі Пілігрым. — Вы мне ня верыце?
—Вы абавязкова хочаце гаварыць пра гэта цяпер? — спытаўся Румфорд.
Ён пачуў, але не захацеў верыць.
—Нам зусім не абавязкова пра гэта гаварыць, — адказаў Білі. — Я проста хачу, каб вы ведалі: я быў там.
Нічога болып не было сказана пра Дрэздэн ў гэтую ноч. Білі Пілігрым заплюшчыў вочы і апынуўся ў травеньскім поўдні. Два дні пасьля сканчэньня Другой сусьветнае вайны: Білі Пілігрым і пяць іншых амэрыканскіх палонных ехалі ў падобнай да труны зялёнай будзе , якую яны знайшлі пакінутай у адным з прадмесьцяў Дрэздэну.
Буда была запрэжана парай коней. Цок-цокаючы, коні цягнулі амэрыканцаў уніз па вузкай каляіне, пракладзенай пасярод падобных да месяцовага ляндшафту руінаў. Амэрыканцы вярталіся на бойню па трафэі. Білі Пілігрыму згадаўся пошчак коней малочніка, які будзіў яго рана-ранкам у Іліюме, калі ён быў малым.
Білі Пілігрым усеўся ззаду хісткай кабіны буды, якая нагадвала труну. Ягоная галава падалася назад, а ноздры пачалі разьдзьмувацца. Яму было радасна. Яму было цёпла. У будзе знаходзіўся харч, віно, фотаапарат, калекцыя марак, чучала савы і надкамінны гадзіньнік, які заводзіўся ад перападаў атмасфэрнага ціску. У прыгарадах амэрыканцы заходзілі ў пустыя дамы. Там яны і панабіралі гэтых і шмат якіх іншых рэчаў.
Гаспадары, пачуўшы, што ідуць савецкія войскі, якія, па чутках забіваюць, рабуюць, гвалтуюць і падпальваюць, паўцякалі адсюль.
Аднак саветы пакуль яшчэ не падышлі, дарма што мінула ўжо два дні пасьля заканчэньня вайны. Сярод руінаў панавалі ціша і спакой. За ўвесь шлях да бойні Білі Пілігрым убачыў толькі аднаго чалавека. Гэта быў стары, які пхаў перад сабой дзіцячы вазок. У вазку
1 Тып фурманкі, якая нагадвае карэту.
ляжалі рондалі, конаўкі, шкілет парасона, ды іншыя рэчы, знойдзеныя ім сярод крушняў.
Калі яны прыехалі да парэшткаў бойні, Білі Пілігрым застаўся ў будзе, падстаўляючы свой твар промням сонца. Астатнія пайшлі шукаць трафэі. Шмат гадоў пазьней тральфамадорцы параяць яму засяроджвацца на шчасьлівых імгненьнях жыцьця ды ігнараваць нешчасьлівыя, назіраць за цудоўнымі хвілінамі, калі вечнасьць як бы прыпынілася на месцы. Калі б Білі Пілігрым змог дасягнуць гэткай сэлектыўнасьці ўспрыманьня, ён, мусіць, абраў бы самым шчасьлівым імгненьнем у жыцьці свой неглыбокі сон у гэтай будзе пад промнямі ласкавага майскага сонейка.
Білі Пілігрым спаў узброены. Апошні раз ён трымаў у руках зброю на курсах маладога ваяра. Яго спадарожнікі настоялі, каб ён узброіўся, паколькі Бог сьвяты адно ведае, якія забойцы могуць хавацца ў схаронах гэтых бясконцых руінаў: валачашчыя сабакі, зграі пацукоў-трупажэраў, уцёклыя маньякі, крымінальнікі-забойцы ды жаўнеры, якія ніколі ня спыняць забойствы, пакуль не заб’еш іх саміх.
У Білінай кабуры знаходзіўся вялізны кавалерыйскі пісталет, рэлікт Першай сусьветнай вайны. Яго дзяржальна сьціскала колца. Пісталет набіваўся кулямі, якія былі ўвелькі зь яйка малінаўкі. Білі Пілігрым знайшоў яго ў адным доме на спальным століку. Такая ўжо асаблівасьць у канца вайны: абсалютна кожны, хто прагне атрымаць зброю, спраўджвае сваю мару. Зброя валялася паўсюль. Білі Пілігрым узяў сабе яшчэ і парадную шаблю афіцэра Люфтвафэ. Яе дзяржальна было аздобленае штампаваным арлом з разяўленай дзюбай. Арол трымаў у лапах свастыку і глядзеў долу. Білі Пілігрым знайшоў шаблю ўваткнутай у тэлефонны слуп. Ён выцягнуў яе са слупа, калі праязжаў побач.
Ягоны і так неглыбокі сон амаль перарваўся, калі пачулася гутарка мужчыны і жанчыны, якія размаўлялі па-нямецку з пачуцьцём спагады ў голасе. Суразмоўцы кагосьці шкадавалі. Праз сон Білі падалося, што такім тонам, мусіць, размаўлялі вучні Ісуса Хрыста, калі зьнімалі ягонае скатаванае цела з крыжа. Во як.
Білі Пілігрым расплюшчыў вочы. Мужчына і жанчына сталага веку ціха-напеўна шкадавалі коней. Яны заўважылі, чаго ня зьмецілі амэрыканцы — здратаваныя цуглямі конскія ірты крывяточылі, a капыты жывёлаў былі разьбітыя ўшчэнт. Кожны крок быў для жывёлаў моцнай пакутай, і да таго ж яны зусім змарнелі ад смагі. Амэрыканцы абыходзіліся са сваім транспартным сродкам, нібы ён быў такім жа чульлівым, як шасьціцыліндровы «Шэўрале».
Гэтыя два шкадавальнікі коней абышлі буду ззаду, каб зазірнуць з паблажлівым дакорам у вочы Білі Пілігрыму, такому цыбатаму і лядашчаму, такому недарэчнаму ў сваёй блакітнай тозе і срэбных ботах. Яны не баяліся яго. Яны ўвогуле не баяліся нікога. Яны былі лекарамі-акушэрамі. Яны прымалі роды, пакуль не згарэлі ўсе больніцы. Цяпер яны палуднавалі на вольным паветры каля месца, дзе раней стаяў іхні дом.
Жанчына была далікатна-прыгожая і ўся прасьвечвалася ад таго, што апошнім часам харчавалася адной бульбай. Мужчына быў апрануты ў строгі гарнітур. Бульба зрабіла зь яго штыклю. Ён быў аднаго росту зь Білі Пілігрымам і насіў пукатыя акуляры ў тонкай стальной абсадцы. Гэтая пара акушэраў ніколі не нарадзіла сваіх дзяцей, дарма што мела магчымасьць. Цікавы выпадак у гісторыі размнажэньня чалавечага роду.
На дваіх яны ведалі дзевяць моваў. Сьпярша яны паспрабавалі зьвярнуцца да Білі Пілігрыма па-польску.
паколькі ён у сваіх апранахах нагадваў клоўна, a жалюгодныя палякі былі міжвольнымі блазнамі Другой сусьветнай вайны.
Білі Пілігрым спытаў у іх па-ангельску, што яны сказалі, і яны адразу пачалі па-ангельску дакараць яго за коней. Яны прапанавалі Білі Пілігрым у выйсьці з буды і зірнуць. Калі Білі Пілігрым убачыў, у якім стане знаходзяцца жывёлы, дык заплакаў. Падчас вайны ён больш ні па кім ня плакаў.
Пазьней, у сталым веку, зрабіўшыся аптамэтрыстам, Білі Пілігрым стане часам ціхенька плакаць ў адзіноце, але ж ніколі ня будзе гэтак гучна ўсхліпваць.
Вось чаму эпіграфам да гэтага раману было абранае чатырохрадкоўе зь вядомай калядкі. У сваім жыцьці Білі Пілігрым плакаў вельмі мала, ня гледзячы на тое, што бачыў шмат таго, па чым варта было б праліваць сьлёзы. Прынамсі ў гэтым ён нагадваў малога Хрыста з калядкі:
Зараўлі вол з аслом, Разбудзілі Дзіцятка. Алежнезаплакаў Хрыстос-немаўлятка.
Білі Пілігрым зноў перакінуўся назад у часе і апынуўся ў вэрмонцкай больніцы. Сьнеданьне было зьедзенае, посуд прыбраны, і прафэсар Румфорд без асаблівага імпэту пачаў цікавіцца Білі Пілігрымам як чалавекам. Ён сіпатым голасам задаў колькі пытаньняў і хутка пераканаўся, што Білі Пілігрым сапраўды быў у Дрэздэне. Прафэсар спытаўся пра ўражаньні ад гораду, і Білі Пілігрым распавёў пра коней ды сямейную пару, якая зладзіла пікнік на Месяцы.
Гісторыя скончылася так: Білі Пілігрым і акушэры расцуглялі коней, але жывёлы ўсё адно засталіся на
месцы. Ім надта балелі ногі. А потым прыехалі савецкія жаўнеры на матацыклях і арыштавалі ўсіх, за выняткам коней.
Праз два дні Білі Пілігрым перадалі ў рукі амэрыканцаў, якія пераправілі яго праз акіян на ціхаходным караблі «Лукрэцыя Мот». ЛукрэцыяМот была вядомай барацьбіткай за правы жанчынаў. Яна памёрла. Во як.
—Гэта быў неабходны захад, — сказаў Румфорд, маючы на ўвеце разбурэньне Дрэздэну.
—Я ведаю, — пагадзіўся Білі Пілігрым.
—На вайне як на вайне...
— Я ведаю. Я не наракаю.
—Там, відаць, было пекла?
—Так, — адказаў Білі Пілігрым.
—Шкада чалавека, якому загадалі зрабіць гэта.
—Ага.
—У вас, відаць, тады былі супярэчлівыя пачуцьці.
— Усё было як мае быць, і кожны мусіў рабіць менавіта тое, што рабіў,— адказаў Білі Пілігрым. — Я навучыўся гэтаму на плянэце Тральфамадор.
Праз колькі гадзінаў дачка Білі Пілігрым забрала яго дадому, паклала ў ложак і ўключыла «Магічныя пальцы». Прыйшла адмыслова нанятая сядзелка. Прынамсі, пэўны час дактары ня раілі Білі Пілігрыму пакідаць дом, ня кажучы пра тое, каб працаваць. Ён знаходзіўся пад наглядам.
Але аднойчы, калі сядзелка выйшла па справах, Білі Пілігрым уцёк з дому. Ён паехаў у Нью-Ёрк з надзеяй выступіць на тэлебачаньні. Білі Пілігрым меў намер распавесьці аб тым, чаму навучыўся на Тральфамад оры.
Ён зьняў нумар у гатэлі «Роялтан» у Нью-Ёрку на Сорак чацьвертай вуліцы. Яго выпадкова пасялілі ў нумары, дзе калісьці стала жыў Джордж Жан Натан,
тэатральны крытык і рэдактар. Натан, згодна зь зямной канцэпцыяй часу, памёр яшчэ ў 1958. Вядома ж, паводле тральфамадорскай вэрсіі, Натан па-ранейшаму быў жывы і заўсёды будзе жыць.
Хаця гатэльны пакой быў маленькі і сьціплы, але ж ён знаходзіўся на апошнім паверсе і таму меў тэрасу, вялікую, як сам пакой. На тэрасу можна было выйсьці праз шкляныя дзьверы. А за парэнчамі тэрасы разьлягалася Сорак чацьвертая вуліца.
Цяпер Білі Пілігрым нахіліўся над парэнчамі і назірае, як унізе сноўдаюцца людзі. Яны нагадваюць порсткія маленькія нажнічкі. Яны такія сьмешныя.
Вечар быў золкі, таму па невяікім часе Білі Пілігрым вярнуўся ў пакой і прычыніў за сабою дзьверы. Гэтыя дзьверы нагадалі яму мядовы месяц з Валенсіяй. Тады ў іх любоўным гняздэчку на мысе Эн таксама былі шкляныя дзьверы, і цяпер яны ёсьць, і заўсёды будуць.
Білі Пілігрым уключыў тэлевізар і пачаў шукаць праграму, дзе б мог выступіць. Але было надта рана для начных праграм, у якіх бяруць удзел людзі са спэцыфічным сьветапрыманьнем. Гадзіньнік толькі нядаўна прабіў восем, таму па ўсіх каналах паказвалі забаўляльныя шоў і крывавыя справаздачы крымінальных разбораў. Во як.
Білі пакінуў нумар і доўга спускаўся на старым ліфце. Потым дайшоў да Таймз-сквэр, дзе заўважыў вітрыну таннай кнігарні. Там былі выстаўленыя сотні кніг, якія распавядалі пра любошчы, полавыя вычварэньні і забойствы. Яшчэ там ляжаў турыстычны даведнік па Нью-Ёрку і стаяла мадэль статуі Свабоды з уштукаваным тэрмомэтрам. Да таго ж на вітрыне Білі Пілігрым заўважыў пяць запэцканых плямамі сажы і заседжанымі мухамі томікаў у мяккай вокладцы. Гэта былі творы Білінага сябра, Кілгора Траўта.
Тымчасам навіны дня беглі сьвятлавой стужкай у Білі Пілігрыма за сьпінаю. Вітрына адлюстроўвала іх. Навіны былі пра ўладу, спорт, гнеў і сьмерць. Во як.
Білі Пілігрым зайшоў у кнігарню.
У кнігарні вісела шыльда, якая папярэджвала, што дзецям праход у заднюю сэкцыю забаронены. У задняй сэкцыі былі акенцы для прагляду кінастужак з удзелам разьдзетых дагала маладзёнаў і маладзіц. Зірнуць у такое акенца каштавала дваццаць пяць цэнтаў. Яшчэ там былі выстаўленыя на продаж фатаздымкі аголеных маладых людзей. У адрозьненьне ад маладзёнаў з кінастужак яны былі тральфамадорскімі паводле сваёй сутнасьці, паколькі, хто б калі на іх не паглядзеў, яны застануцца тымі самымі. Праз дваццаць гадоў гэтыя дзяўчаты па-ранейшаму застануцца маладымі, таксама будуць усьміхацца, рабіць вочкі і зьнерухомяць у сваіх недарэчных паставах з шырока раскінутымі нагамі. Некаторыя дзяўчаты смакталі лізунцы на палачцы або лізалі банан. Яны заўсёды будуць смактаць і лізаць лізунцы. I чэлесы маладзёнаў да веку застануцца напалову напятыя, а гарматныя ядры іх цягліцаў ніколі не азызнуць.
Але ж задняя сэкцыя кнігарні ня вабіла Білі Пілігрыма. Яго заінтрыгавалі раманы Кілгора Траўта. Білі Пілігрым бачыў гэтыя раманы ўпершыню ці прынамсі лічыў, што бачыць упершыню. Ён разгарнуў адзін зь іх. Нічога забароненага тут не было. Іншыя наведнікі таксама не саромеючыся гарталі чытво. Кніга называлася «Біржавы экран». Білі прабег вачыма колькі абзацаў і ўспомніў, што чытаў гэты раман вельмі даўно ў шпіталі для вэтэранаў. Кніга была пра жанчыну і мужчыну зь Зямлі, якіх скралі прыхадні з космасу. Зямлянаў выставілі напаказ у заапарку на плянэце, якая называлася Цыркон-212.
У выдуманых герояў раману на сьцяне іхняга жытла ў заапарку вісеў вялікі экран, які быццам бы паказваў біржавыя стаўкі і катыроўкі. У дадатак там былі ўсталяваныя навюткі тэлеграф для перадачы біржавых зьвестак і тэлефон, які быццам злучаў пару з брокерамі на Зямлі. Істоты з Цыркону-212 сказалі, што падчас свайго знаходжаньня на Зямлі яны паклалі на рахунак мужчыны і жанчыны мільён даляраў і што цяпер паланяне мусяць самі даць рады, каб вярнуцца на Зямлю казачна багатымі.
Тэлефон і біржавы экран былі, вядома, несапраўднымі. Яны проста падахвочвалі зямлянаў няўтомна гойсаць перад публікай — скакаць ropy і долу, пляскаць у ладкі, цешыцца чужым няўдачам, выказваць злосьць, рваць на сабе валасы, палатнець ад страху або радавацца зь дзіцячай непасрэднасьцю.
Паводле вымысьленых вынікаў зямляне багацелі. Вядома, гэта таксама было часткай спэктаклю. Потым сюды прыплялі і рэлігію. Біржавы тэлеграф прыслаў паведамленьне, што прэзыдэнт ЗША абвесьціў усеамэрыканскі тыдзень малітвы — таму ўсім трэба маліцца. Перад гэтым ў палоненых зямлянаў была чорная паласа на біржы. Яны страцілі вялікую суму на тэрміновых кантрактах па алеі. I зямляне памаліліся, як умелі, за посыіех справы.
Гэта дапамагло. Цэны на алей пайшлі ўгору.
Другая кніга Кілгора Траўта, што ляжала на вітрыне, была пра чалавека, які будаваў машыну часу, каб, вярнуўшыся, пабачыць Ісуса Хрыста. Гэта ў чалавека атрымалася, і ён убачыў дванаццацігадовага Ісуса. Той вучыўся цясьлярству ў свайго бацькі.
Два рымскія легіянэры зайшлі ў цясьлярню і прынесьлі з сабою намаляваны на папірусе красьлюнак рэчы, якую яны хацелі атрымаць наступным ранкам.
Гэта быў крыж, на якім зьбіраліся пакараць сьмерцю падбухторшчыка чэрні.
Ісус і яго бацька Язэп зрабілі крыж. Яны былі радыя атрымаць заказ. I таго зваядыша ўкрыжавалі.
Во як.
У кнігарні працавала пяць мужчынаў, падобных да блізьнюкоў — аднолькава маленькіх, аднолькава лысых, якія жавалі аднолькавыя, набрынялыя сьлінай цыгары. Іхнія твары заўсёды заставаліся панурымі, і кожны з мужчынаў сядзеў на зэдліку. Яны зараблялі грошы на гэтым папярова-кінематаграфічным бардэлі. Ад парнаграфічнай прадукцыі ў іх не стаяла. I ў Білі Пілігрыма таксама. Ва ўсіх астатніх кліентаў стаяла. Ось дзе камэдная была тая крамка — усё каханьне ды рабленьне дзетак!
Час ад часу прадаўцы казалі каму-небудзь, каб ён або купляў або сыходзіў, а ня проста перыўся ды лапаў. Некаторыя наведнікі глядзелі адзін на аднаго, замест таго, каб глядзець на тавары.
Адзін з прадаўцоў падышоў да Білі Пілігрыма і сказаў, што самае цікавае знаходзіцца ў задняй сэкцыі, і што тыя кніжкі, якія цяпер гартае Білі, ляжаць тут адно для прыліку.
—Ат, гэта ня тое, што вам трэба! — сказаў ён Білі Пілігрыму. — Тое, што вам трэба, знаходзіцца ў задняй сэкцыі.
Білі Пілігрым пасунуўся ў бок задняй сэкцыі, але не дайшоў да таго месца, дзе было толькі для дарослых. Зрабіўшы гэта з мэханічнай ветлівасьці, ён прыхапіў з сабой раман Траўта пра Ісуса Хрыста і машыну часу. Раман распавядаў пра падарожніка, які вярнуўся ў біблійныя часы, каб спраўдзіць адну канкрэтную падзею: ці сапраўды Ісус сканаў на крыжы, ці ён быў яшчэ жывы, калі яго здымалі з крыжа, і наагул ці выжыў Ісус пасьля ўкрыжаваньня? Герой раману ўзяў
з сабой у падарожжа стэтаскоп, прыстасаваньне, якое выкарыстоўваецца ў мэдыцыне для праслухоўваньня ўнутраных шумоў арганізму.
Білі Пілірым прагартаў кнігу да канца. Падарожнік у часе, апрануты па тадышняй модзе, далучыўся да тых, хто здымаў Ісуса з крыжа. Ён першы падняўся па драбінках. Прыхадзень з будучага нахіліўся да Ісуса так шчытна, што астатнія не заўважылі, як ён дастаў стэтаскоп і пачаў слухаць шумы.
У змардаваных грудзях Хрыста не засталося ані найменшага гуку. Сын Божы быў абсалютна мёртвы.
Во як.
Падарожнік у часе, якога звалі Ланс Корвін, ня змог узважыць Ісуса, але пасьпеў памераць ягоны рост. Ісус быў ростам адзін мэтар шэсьцьдзесят тры сантымэтры.
Да Білі Пілігрыма падышоў другі прадавец і спытаўся, ці будзе ён купляць гэтую кніжку ці не, a Білі Пілігрым адказаў, што будзе з ахвотаю. За ягонай сьпінай знаходзілася палічка з кніжкамі ў мяккіх вокладках. Яны былі пра гісторыю аральнага сэксу ад часоў Старажытнага Эгіпту і да таго падобныя тэмы, і прадавец палічыў быў, што Білі чытае адну з такіх кніжак. Цяпер жа, пабачыўшы, якую кнігу насамрэч трымае Білі, лысы прадавец моцна зьдзівіўся. Ён сказаў: «Божа, дзе вы яе адкапалі?», і гэтак далей. Потым прадавец пайшоў распавесьці астатнім пра вычварэнца, які хоча купіць макулатуру зь вітрыны. Яго калегі ўжо даўно заўважылі Білі Пілігрыма і таксама сачылі за ім.
Касавая стойка, дзе Білі чакаў рэшты, знаходзілася ля кошыка са старымі парнаграфічнымі часопісамі. Білі Пілігрым скасавурыўся на адзін зь іх.
«Куды зьнікла Мантана Ўалдгэк? » — такі загаловак красаваўся на вокладцы.
Білі Пілігрым разгарнуў часопіс. Вядома, ён ведаў куды зьнікла Мантана. Яна была на плянэце Тральфамадор, дзе апекавалася іх немаўлём, аднак часопіс, які называўся «Начныя котачкі», цьвердзіў, што Мантана з бэтонным каўнерам на шыі ляжала на марскім дне ў раёне затокі Сан-Пэдра.
Во як.
Білі Пілігрым ледзьве не расьсьмяяўся. У часопісе, што прызначаўся для таго, каб на яго ілюстрацыі мастурбавалі самотныя мужчыны, наўмысна надрукавалі гэтую гісторыю, каб пасьля тэксту можна было ўплішчыць кадры з эратычных кінастужак, у якіх колісь здымалася юная Мантана. Білі Пілігрым ня надта ўглядаўся ў гэтыя размытыя, сажа ды крэйда, карцінкі. На іх мог быць хто заўгодна.
Скіраваўшыся ў бок задняй сэкцыі, Білі Пілігрым нарэшце зайшоў туды. Нейкі нехлямажы матросік адсунуўся ад акенца, не даглядзеўшы фільм да канца. Білі Пілігрым зазірнуў туды і пабачыў Мантану Ўалдгэк, якая ляжала адна ў ложку і абірала банан. Кінастужка раптам перарвалася. Білі Пілігрым не пажадаў глядзець, што адбудзецца далей, тады прадавец пачаў назаляць яму з прапановамі пайсьці зь ім ды зірнуць на файную парнушку, якую ён трымае пад прылаўкам для сапраўдных знаўцаў.
Білі Пілігрым нават трохі зацікавіўся, што ж яны такое асаблівае там хаваюць. Прадавец азірнуўся і дастаў фатаздымак. На ім былі жанчына і шэтляндзкі поні. Яны спрабавалі суполіцца між дзьвюма дарыйскімі калёнамі. За жанчынай і поні вісела аксамітная, аблямаваная кутасікамі, драпіроўка.
Тым вечарам Білі Пілігрыму не далі выступіць па тэлебачаньні, але ён здолеў патрапіць на радыёперадачу. Побач зь Біліным гатэлем знаходзіўся
офіс радыёстанцыі. Над уваходам у адміністратыўны будынак ён убачыў шыльду і вырашыў туды завітаць. На ліфце Білі падняўся ў студыю, дзе ўжо знаходзілася некалькі чалавек, якія таксама чакалі, калі пачнецца жывы эфір. Усе тыя людзі былі літаратурнымі крытыкамі. Яны падумалі, што Білі — іх калега. Крытыкі зьбіраліся абмеркаваць, ці жывы яшчэ раман як жанр ці не. Во як.
Білі Пілігрым разам зь іншымі сеў за дубовы стол, на якім насупраць кожнага крэсла знаходзіўся мікрафон. Вядоўца радыёперадачы спытаў Білі, як яго завуць і якое СМІ ён прадстаўляе. Білі Пілігрым адказаў, што ён з «Іліюмскай газэты».
Білі Пілігрым сядзеў за сталом шчасьліваўзрушаны.
«Калі будзеш у Коды, штат Ваямінг, — сказаў ён сабе, — проста спытай Дзікага Боба!»
На самым пачатку праграмы Білі Пілігрым падняў руку, але адразу яму слова не далі. Яго выперадзілі іншыя госьці. Адзін з крытыкаў заявіў, што самы час пахаваць раман як жанр, бо якраз цяпер споўнілася круглая дата, сто гадоў Апаматоцкай бітвы, неўзабаве пасьля якой ураджэнка Вірджыніі напісала «Хаціну дзядзькі Тома». Другі крытык сказаў, што людзі развучыліся ўяўляць у сваіх галовах тое, што прачыталі, і таму пісьменьнікі мусяць насьледаваць Норману Мэйлеру, які пачаў перад публікай наглядна дэманстраваць сюжэты сваіх раманаў. Калі радыйны вядоўца спытаў прысутных, дзеля чаго раман патрэбны сучаснаму грамадзтву, адзін крытык адказаў: «Каб разнастаіць палітру колеру ў пакоях зь бялюткімі сьценамі». Другі заявіў: «Каб па-мастацку апісваць мінет». А трэці дадаў: «Каб вучыць жонак адміністратараў ніжэйшага зьвяна, што трэба купляць і як паводзіць сябе ў францускіх рэстарацыях».
I тут далі слова Білі Пілігрыму, але ён пачаў казаць сваім цудоўна пастаўленым голасам не пра раман, а пра лятальныя сподкі, Мантану Ўалдгэк і да таго падобныя рэчы.
Білі Пілігрыма культурна выпхнулі са студыі падчас рэклямнае паўзы. Ён вярнуўся ў гатэльны пакой, кінуў дваццаць пяць цэнтаў у прыладу «Магічныя пальцы», якая была прымацаваная да ложка, і, гойдаючыся, заснуў. Ён вярнуўся на Тральфамадор.
—Ты зноў вандраваў у часе? — спыталася Мантана.
У іх пакоі настаў штучны вечар. Мантана карміла дзіцятка грудзьмі.
-Га?
—Ты вандраваў у часе — я ж заўсёды бачу.
—Ага.
—Дзе ты быў гэтым разам? Пэўна, не на вайне — я заўсёды заўважаю, калі ты вяртаесься з вайны.
—У Нью-Ёрку.
—У «Вялікім яблыку»? — удакладніла Мантана.
— Га?
—Гэтак раней усе называлі Нью-Ёрк.
—Ага.
—Можа, ты хадзіў на які-небудзь спэктакль або фільм?
— He. Я трохі прагуляўся па Таймз-сквэр ды купіў кнігу Кілгора Траўта.
—Вой, якое шчасьце!
Мантана не падзялала яго захапленьня Кілгорам Траўтам.
Білі Пілігрым мімаходзь сказаў Мантане, што бачыў эратычную стужку зь ейным удзелам. Яна таксама адказала, ня надта засяроджваючыся на паведамленым. Яе адказ быў тральфамадорскім паводле сутнасьці і таму ў ім не адчувалася пачуцьця віны:
—Ara, — прамовіла яна. — А я чула, якім клоўнам ты быў падчас вайны. I пра настаўніка старэйшых клясаў, якога потым расстралялі. Разам з расстрэльнай ротай ён таксама ўдзельнічаў у здымках эратычнай кінастужкі.
Яна перанесла немаўля ад аднога смочка да другога. Паколькі гэтае імгненьне было пабудавана менавіта такім чынам — яна проста павінна была гэта зрабіць.
Запанавала ціша.
—Яны зноўку гуляюцца з гадзіньнікам, — прамовіла Мантана і паднялася, рыхтуючыся пакласьці дзіцятка ў калыску. Яна зважала на тое, што іхнія даглядчыкі то прысыіешвалі хаду электроннага гадзіньніка, то потым запавольвалі, а пасьля зноўку прысьпешвалі, назіраючы праз уштукаваныя ў сьцяне вочкі, як адрэагуе на гэта зямная сям’я.
На шыі ў Мантаны вісеў срэбны ланцужок. Ён трымаў паміж грудзей мэдальён, на якім была выява яе маці-алькагалічкі, — няякасная нядбаліца: рысы твару размытыя, сажа ды крэйда. На партрэце мог быць хто заўгодна. На другім баку мэдальёна былі словы:
/te
'/мую/а&цб ja шггшр/пяв
Дзясяты разьдзел
Пазамінулай ноччу стралялі ў Робэрта Кэнэдзі, чый загарадны дом стаіць за трынаццаць кілямэтраў ад майго гораду. Мінулай ноччу ён памёр. Во як.
Стралялі і ў Мартына Лютэра Кінга, месяц таму. Ён таксама памёр. Во як.
Штодня мой урад падае дакладную лічбу забітых ваеннай навукаю ў Віетнаме. Во як.
Мой бацька памёр шмат гадоў таму, але натуральнай сьмерцю. Во як. Ён быў прыязным чалавекам. Бацька зацяўся на калекцыянаваньні стрэльбаў. Я іх успадкаваў. Яны ржавеюць.
На Тральфамадоры, кажа Білі Пілігрым, ня надта цікавяцца Ісусам Хрыстом. Зямлянін, які найболып займае тральфамадорцаў, гэта Чарлз Дарвін, бо ён навучае, што той, хто памёр, мусіў памерці, а трупы спрыяюць эвалюцыі. Во як.
Нешта падобнае можна прачытаць у рамане Кілгора Траўта «Біржавы экран». Істоты зь лятальных сподкаў пытаюцца ў паланёнага імі героя аб Дарвіну. Яны таксама пытаюцца ў зямляніна пра гольф.
Калі тое, чаму навучыўся Білі Пілігрым у тральфамадорцаў, ёсьць праўдаю, і мы жыцьмем заўжды, якімі б мерцьвякамі часам не выглядалі, дык нават у гэтым выпадку я ня буду скакаць ад радасьці. Аднак трэба заўважыць, што, калі я маю бавіць вечнасьць у палётах
ад аднаго эпізоду свайго жыцьця да іншага, то я цешуся, што якраз прыемных эпізодаў у мяне багата.
Апошнім часам адным з такіх эпізодаў сталася маё вяртаньне ў Дрэздэн з аднапалчанінам О’Гэйрам.
Ва Ўсходнім Бэрліне мы купілі квіткі на самалёт вугорскай авіякампаніі. У лётчыка былі даўгія ніцыя вусы. Ён выглядаў як кінаактор Адольф Мэнджу*. Калі запраўлялі самалёт, лётчык курыў кубанскую цыгару. А падчас набору вышыні ніхто нам не сказаў, што трэба прышпіліць рамяні бясьпекі.
Пазьней малады стуард падаў нам чорны хлеб, салямі, масла, сыр і белае віно. Мой раскладны столік не выпрастоўваўся. Тады стуард пайшоў у кабінку і вярнуўся з кансаровым нажом. Ён скарыстаў яго, каб выкалупаць захраслы столік.
3 намі ляцела ўсяго толькі шэсьць іншых пасажыраў. Яны гаманілі на шмат якіх мовах. Як і мы, яны някепска бавілі час. Пад намі мноствам агеньчыкаў зіхцела Ўсходняя Нямеччына. Я ўявіў, як на гэтыя агеньчыкі валяцца бомбы, на ўсе тыя вёскі, гарады і мястэчкі.
ОТэйр і я ніколі не спадзяваліся зарабіць хоць якіх грошаў — а бач ты, сядзім тут, багатыры, на даху сьвету дый годзе.
— Калі будзеш у Коды, штат Ваямінг, — сказаў я свайму аднапалчаніну, ледзь варушачы вуснамі, — проста спытай Дзікага Боба.
О’Гэйр ўзяў з сабою нататнічак, на апошніх старонках якога былі пададзеныя цана на паштовыя пераводы, адлегласьці паміж гарадамі, вышыня горных ігікаў і іншая важная інфармацыя аб сьвеце. Шукаючы даведку пра колькасьць жыхароў Дрэздэну, — яе такі не было ў нататніку, — О’Гэйр патрапіў на зацемку, якую даў мне прачытаць:
«Кожны дзень на сьвет зьяўляецца ў сярэднім 324 000 немаўлят. На працягу таго ж дня ад
голаду ці недаяданьня памірае ў сярэднім 10 000 чалавек».
Во як.
«У дадатак, 123 000 чалавек памірае зь іншых прычынаў».
Во як.
«Такім чынам, станоўчая разьбежнасьць прыросту на нашаіі плянэце ішподня складае блізу 191 000 чалавек. СусьветнаяАрганізацыя ў пытаньнях народанасельніцтва прыААН прагназуе, што ў 2000 годзе жыхарства сьвету падвоіцца і складзе 7 000 000 000 чалавек».
—Мяркую, што ўсе яны захочуць жыць годна, — прамовіў я.
—Але, — пагадзіўся О’Гэйр.
Тым часам Білі Пілігрым таксама вярнуўся ў Дрэздэн, аднак не ў цяперашнім часе. Ён патрапіў туды ў 1945 на трэці дзень пасьля разбурэньня гораду.
Білі Пілігрым ды іншыя амэрыканцы ішлі пад канвоем. Я таксама быў там. I О’Гэйр быў. Апошнія дзьве ночы мы прабавілі ў стайні, якая належала гаспадару заезнага дому. Там нас і знайшлі ўлады. Началыгікі сказалі нам, што рабіць. Мы мусілі пазычыць у жыхароў ламы, рыдлёўкі, матыкі і тачкі. Нам загадалі рушыць з гэтымі прыладамі да такога і такога месца на руінах, каб узяцца за працу.
На дарозе, якая вяла да руінаў, стаялі загароды. Тут спыняліся цывільныя немцы. Нямецкі ўрад не дазволіў сваім грамадзянам дасьледаваць Месяц.
Ваеннапалонныя з многіх краінаў сьвету сабраліся ў Дрэздэне ў адным месцы. У адпаведнасьці з загадам,
павінныя былі пачацца раскопкі для пошуку целаў. I раскопкі пачаліся.
Білі Пілігрым апынуўся ў пары з палінэзійцам, грамадзянінам Новай Зэляндыі, якога паланілі ў Тобруку. Палінэзіец быў шакаляднага колеру. На ілбе і шчоках ён меў татуяванкі ў выглядзе сьпіраляў. Білі Пілігрым і палінэзіец капалі дол — неўрадлівы месяцовы жвір. Зямля была рыхлая, таму пастаянна здараліся маленькія абвалы.
Адразу раскапалі колькі правалаў. Ніхто з амэрыканцаў пакуль ня ведаў, што трэба шукаць. Большасьць правалаў вяло ў нікуды — да асфальту, або да цяжкіх — ня ссунеш — камлыгаў. Аніякай тэхнікі не было. Нават коні, асьлюкі і валы не давалі рады гэтым забурэньням.
I Білі, і палінэзіец, і тыя, хто дапамагаў ім, нарэшце дакапалі да насьцілу з дошак, які прыціснула некалькі слаёў каменьня, уфармаваўшы нешта накшталт скляпеньня. Амэрыканцы зрабілі ў насьціле пельку. Усярэдзіне было цёмна і пуста.
Канваіра, які спусьціўся ў цемру зь ліхтарыкам, доўга не было. Калі нарэшце немец вярнуўся, то даклаў свайму камандзіру, які стаяў на краі ямы, што там, усярэдзіне, знаходзяцца дзясяткі целаў. Трупы сядзяць на лаўках. I ніякіх сьлядоў пашкоджаньня.
Во як.
Камандзір загадаў расшырыць пельку і прасунуць у яе драбіны, каб адтуль можна было падаставаць целы. Так пачала сваю працу першая ў Дрэздэне шахта па здабычы трупаў.
Неўзабаве пачалі дзейнічаць сотні іншых шахтаў па здабычы трупаў. Сьпярша нічога не сьмярдзела — шахты хутчэй нагадвалі музэй васковых постацяў. Але потым целы, гніючы, пачалі сьмярдзець, як гарчычны газ з ружамі.
Во як.
Палінэзіец, зь якім працаваў Біл Пілігрым, памёр ад зьнямогі пасьля таго, як яму загадалі спусьціцца пад зямлю і працаваць у гэткім смуродзе. Ванітныя спазмы безупынку разрывалі яго, пакуль не надарвалі вантробаў.
Во як.
Тады вынайшлі новы мэтад. На паверхню целаў болып не выцягвалі. Цяпер жаўнеры палілі іх агнямётамі. Яны стаялі над пелькамі і проста скіроўвалі струмень агню ў сярэдзіну схаронаў.
Тым часам старога небараку Эдгара Дэрбі, настаўніка старэйшых клясаў засьпелі пры выхадзе з катакомбаў са скрадзеным імбрыкам. Яго судзілі за марадэрства і расстралялі на месцы.
А наўкола буяла вясна. Трупныя шахты пазачыняліся. Усе жаўнеры пагалоўна пайшлі змагацца з савецкімі войскамі. На ўскраінах гораду жанчыны і дзеці капалі траншэі. Білі Пілігрыма і астатніх зь яго атраду замкнулі ў стайні. Але аднаго ранку палонныя прачнуліся і ўбачылі, што брама стайні адчыненая. Другая сусьветная вайна ў Эўропе скончылася.
Білі Пілігрым і астатнія палонныя блукалі па цяністых вулках. 3 пупышак лезла маладая лістота. Вакол нікога і нічога не было, ані найменшага руху. Выключэньнем быў толькі адзін транспартны сродак — пакінутая буда, запрэжаная двума коньмі. Зялёная, у выглядзе труны.
Птушкі размаўлялі зь Білі.
Адна птушка спыталася: «Ціў-ці-віць?»
My war buddy Kurt Vonnegut / Мой франтавы таварыш Курт Вонэгут
Пасьлямова ад перакладніка
У дзяцінстве кожны вечар перад сном я марыў, як забіваю свайго найлепшага сябра. Во як. Зь цягам часу мае начныя ўявы запоўнілі аголеныя жанчыны, але ж ад васьмі да трынаццаці гадоў я, вечар пры вечары, мэтадычна і мэтаскіравана забіваў свайго найлепшага сябра Андрэя Кузьменку. Я забіваў яго стрэламі зь пісталету, нясьпешна ды канчаткова, з кіслым смакам шкадобы ў роце, які напоўніцу кампэнсаваўся слодыччу выкананага абавязку, якая расьцякалася недзе ў сярэдзіне жывата...
Трэцяя сусьветная падгрэбла да свайго лягічнага завяршэньня: мы іх сьцёрлі ў кіслы яблык. У маіх думках усё збольшага выглядала, як тое прапанаваў фільм «Тэрмінатар»: лазэры, блястэры, пакарабачаныя кібаргі і непераможаныя мы. Я ўжо пасьпеў добра паваяваць, і калі ўсе пераканаліся ў маёй адвазе, пасярэдзіне вайны мяне прызначылі быць контрвыведнікам. Мой жа найлепшы сябра пацёгся крывой дарожкай запраданца. Чаму дзеля гэтай нехлямажай ролі я абраў менавіта яго? Па-першае, я быў пэўны, што толькі мой найлепшы сябра, які ўсё разумее і амаль ўсё ўмее, дасьць рады гэткай складанай ды пакручастай ролі. Па-другое, мая падсьвядомасьць неяк так зьветрыла, што гераічныя мары, зьдзяйсьненьня якіх прагнула ўсё маё нутро, вымагалі годнай ахвяры, а чалавек, уганараваны меншым паводле значнасьці тытулам, чым «Найлепшы сябра», іх мог задаволіць наўрад.
Фінальная сцэна разгортвалася на лётнішчы эўрапейскага аэрапорту. У маёй галаве старэнькая сядзібка «Мінску-1» загрыміравалася пад штосьці васальна-малюпацкае, зласьліва-варожае: пад галян210
дзкае або заходненямецкае прадмесьце. Мой найлепшы сябра скраў стратэгічную мапу Гомельскай вобласьці і цяпер мерыўся пераможна адымчаць яе ў Нью-Ёрк. Перад вылетам ён да такой ступені разьняволіўся, што яшчэ ў салёне «Мэрсэдэсу» апрануў скураны плашч цэрэушнага афіцэра. Здраднік горшы за ворага, таму са словамі «Ты мне быў сябрам!» я смаляў Андрэю ў жывот і той ляцеў носам у хмызы (адкуль яны там, на лётнішчы?). Мроячы гэта, я цалкам разумеў, што лепшага сябра ў мяне ня будзе давеку, аднак я без ваганняў паўтараў забойства кожную наступную ноч. Mae мроі забіць найлепшага сябра былі крышталёвачыстымі, як гаўняшкі немаўляці. Я забіваў сябра гэтак часта, што адшліфаваў уяву да зьвінячай дасканаласьці: дастаткова было легчы і заплюшчыць вочы, як стужка майго фільму закручвалася самохаць і ва ўсіх ранейшых дэтальках пачынала наноў разыгрывацца ідэальна дапасаваная трагедыя. Я засынаў з усьмешкай на твары.
Аднак забойства не было апафеозам маіх фільмамараў. Да таго ж гэта быў цэлы сэрыял. Вось ён я, на амэрыканскай зямлі са сваёй баявой сяброўкай (відаць, прамацеркай ўсіх тых аголеных дяўчатаў, якія потым у падлеткаўстве напакуюцца ў мае мроі): нам па 21, і мы, яшчэ нават не пасьпеўшы пераапрануцца ў цывільнае, у шараговай нью-ёрскай школе на бездакорнай ангельскай вучым амэрыканскую дзятву расейскай мове. Дарэчы, у сваім школьніцтве я не сумняваўся, што самі мы вучым ангельскую якраз дзеля ваенных і да іх падобных мэтаў — інакш начорта усе гэтыя выдыганьні з «Pass me your money please», «Can I have your watch? » , нашто нам словы, якія інакш ніколі не давядзецца прамаўляць, калі яны ня будуць гучаць у
загадным рытме, якому, усё роўна як настаўніцкая ўказка, дапамагае калашнікавая руля?
Я лічыў, што выкладаць амэрыканятам расейскую мову ў першыя пасьля перамогі дні — звышважна. Дзеці ж ні ў чым не вінаватыя і прагнуць сапраўдных ведаў: праўдзівай матэматыкі, праўдзівай біялёгіі і такой самай хіміі. Праўда возьме сваё, нягледзячы на тое, што раней ім дзяўблі, што добрае — гэта дрэннае і — наадварот. Я думаў, што амэрыканскім дзецям трэба адно як сьлед усё патлумачыць, зрабіўшы гэта на самай правільнай мове сьвету — расейскай. Пасля гэтай уявы мне таксама спалася соладка.
У 1960-1980-ыя гады ў СССР была такая завядзёнка: на сьвяты школьнікі дасылалі паштоўку зь віншавальнымі словамі якому-небудзь былому франтавіку зь іншай рэспублікі. Майму дзеду, які прайшоў Сталінград, такую паштоўку даслаў адзін школьнік з Уфы. Віншаваньне пачыналася словамі: «Вітаю цябе, мой франтавы таварыш!». Дзеда гэты зварот моцна разьвесяліў, і гісторыю зь лістом башкірскага хлопчыка ён распавядаў потым шмат каму. Мяркуючы па частаце яе паўтарэньняў і па ягоным заўсёдным сьмеху, гэтая гісторыя апынулася сярод тых нямногіх ударных жартаў, якія цешаць і мацуюць чалавека праз усё жыццё, ды якіх за ўсё тое жыцьцё будзе штук 10-20, ня больш. У мяне самога назапашана колькі такіх хвацкіх показак, напрыклад, пра аднаклясьніка Юру Лібмана, які на загад фізрука прыйсьці ў школу з лыжамі — прывалок санкі, а стоячы зь імі ігры пастраеньні, апраўдваўся, што папросту на лыжах ня ўмее.
***
Тады, у дзяцінстве, я выдатна ведаў, што калі б дых перацяла патрэба, дык я не вагаючыся аддаў бы жыцьцё за двух людзей: за свайго дзеда, а таксама за Леніна, калі б той быў жывы.
kirk
Дзед быў добрым дзедам і бацькам. А вось мужам ён быў горш не прыдумаеш: здрады з рознымі жанчынамі ды іншыя збытныя прыкрасьці і непрыемнасьці. Намучыўшыся, бабуля яшчэ ў маладосьці разьвялася зь ім, што ў тыя часы лічылася нечувалым скандальным учынкам. Дзед жа да глыбокай сталасьці — ужо пабраўшыся другім шлюбам — працягваў бурліва ліставацца са шматлікімі каханкамі, дасылаючы ім палкія прызнаньні і сякія-такія грошы. Перад самай сьмерцю дзед сказаў маёй маці:«Алачка, ведаеш, старасьць — такое паскудзтва! I калі хто пачне цьвердзіць, што яна, раўнуючы з маладосьцю, мае свае плюсы — плюнь таму чалавеку ў твар ».
’k'k’k
А вось ніжэйшае на адзін абзац выслоўе таксама прагучала незадоўга да сьмерці прамоўцы. Падчас Карыбскага ракетнага крызісу ўсё зямное людзтва, кажучы мэтафарычна, з уласнай ініцыятывы пашыхтавалася скрай Вялікага Каньёну і здранцьвела слухала тлумачэньні сусьветных лідэраў, якія, тыцкаючы пальцамі адзін у аднаго, навыперадкі палка выкрыквалі, зь нядобрай ласкі каго зь іх зараз усё людзтва разам павінна скочыць у бездань. Дык вось тое выслоўе, якое прамовілася неўзабаве пасьля той глябальнай мэзансцэны:
«Нашыя праблемы створаныя чалавекам і, знакам тым, разьвязаць іх таксама зможа чалавек».
Аўтар — Джон Кенэдзі. Ён прамовіў гэтыя словы студэнтам Вашынгтонскага ўнівэрсытэту за шэсьць месяцаў да ўласнай сьмерці. Ну, я губляюся ў здагадках, на якога чалавека намякаў у гэтым выказваньні ананімны Кэнэдзевы сьпічрайтэр: можа быць, на самага вядомага ў сьвеце менчука Лі Гарві Освальда?
***
Дзяцінства прамінула ў Менску, ля дзіцячай чыгункі, названай у гонар партызана-падрыўніка, работніка чыгуначнага дэпо Канстанціна Заслонава. He хаваю, катацца па чыгунцы, якая носіць імя чалавека, чыім заняткам сталася рамантаваньне цягнікоў, а потым іх падрываньне, было трывожна.
На той чыгунцы пад наглядам дарослых працавалі дзеці: дзеці-машыністы, дзеці-кандуктары, дзеці-праваднікі, а станцыю атачаў парк культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў — такі сабе дзіцячы лес. Згэтуль я зрабіў выснову, што паміж хваінаў парку знойдуцца таксама дзеці-падрыўнікі, якім дарослыя прачыталі кароткі, але зьмястоўны курс бомбабудаваньня і рэйкаразбурэньня.
Недалёк ад дзіцячай чыгункі разьлеглася кінаімпэрыя «Беларусьфільм»: павільёны і шырэзныя пляцы былі проста набіткаваныя вайсковай тэхнікай ваенных часоў. Аднойчы падчас чарговай несанкцыянаванай экскурсіі мне, малому га(лава)рэзу, аднаму з усёй пачэснай хеўры, выпала трапіць у прыхапкі вартаўніка. Я ня быў марудам раўнуючы сваіх сяброў: проста сярод гарматаў, каркасаў танкаў і самалётаў я заўважыў карэту з разьбянымі вокнамі і блазанскай жоўтай афарбоўкай, якая, пэўна, брала ўдзел у здымках якогасьці дзіцячага фільму. I вось замест таго, каб уцякаць
ад пагоні, складзенай з пасінелага ад брэху тузіка і пары адтаптаных — халявы па зямлі — кірзовых ботаў, я сшэрх спасярод гэтага трыюмфу бутафорскасьці. Мяне схапілі ды некуды павялі: я валачыўся, сьцяты ў запясьці шурпатай лапай і ахутаны парамі амаль адчувальнай на дотык лаянкі. Але ж мне было на гэта напляваць. Хай забіраюць, хай міліцыя, хай дзіцячая калёнія. Цяпер мне ўжо ўсё роўна, бо ў маіх скронях пульсавала прыкрае адкрыцьцё: «На гэтай кінастудыі здымаюць ня толькі пра вайну, але і пра ўсялякую лухту».
•kk-k
Нядаўна я наладзіў для сябе самога рэтра-сэанс прагляду сваіх дзіцячых мараў. Гэта неяк спантанна атрымалася: маленькія трагедыі дарослага, вечар і крыклівая адсутнасьць людзей, за якіх ты гатовы вокамгненна аддаць сваё жыцьцё. Паколькі ў дзяцінстве я выкшталтаваў свае ўявы да дасканаласьці, то хутка адшукаў іх у памяці і паставіў на «плэй» улюбёныя сцэны з забойствам на лётнішчы ды выкладаньнем рус'язу ў нью-ёрскай школе. Плёнка там-сям пасьціралася, абрысы маёй сяброўкі адпаведна зь цяперашнімі эталёнамі прыгажосьці зьмяніліся, але зболыпага ўсё засталося на месцах. Трохі адстаронена гледзячы даўкае настальжы, я раптам зьвярнуў увагу на адну дэтальку. У апошнія моманты жыцьця мой сябра, амэрыканскі запраданец, быў апрануты ў храбусткі плашч афіцэра СС, які тады мне падаваўся цэрэушным. Але гэта яшчэ трэць бяды, бо абгледзеўшы сцэну ў амэрыканскай школе, раптам заўважыў, што і сам я, як і маё тадышняе, на ўсё жыцьцё, каханьне таксама апранутыя ў трохі зацяганыя, але вельмі скураныя і вельмі фашыстоўскія мундзіры афіцэраў СС! Вядома ж, у іх сярпастыя малаткі ў пятліцах, толькі што я,
спадкаемны бээсэсэрчук, не адрозню эсэсаўскай вопраткі ад савецкага мундзіру?!
Зразумела, у падставе гэтай аблуды найперш быў эфэктны фасон. Так атрымалася, што ў паваенных фільмах пра вайну, пакуль савецкая і амэрыканская форма часоў Другой сусьветнай заставалася такой, як была раней, фашыстоўская зь фільму ў фільм рабілася ўсё больш моднай ды выкшталцонай. I што самае цікавае — той апгрэйд форме ўчынілі ня немцы (пасьля вайны яны наагул палічылі за лепшае не здымаць фільмаў пра вайну), тут збольшага ўвіхаліся кіношнікі краінаў-пераможцаў: галівудзкія кінастудыі і беларусьфільмаўцы. Камэдныя галіфэ пад нажніцамі спрактыкаваных мінскіх і санта-барбарскіх касьцюмэраў спакваля ператвараліся ў штаны-элегант, а нацыскія арлы, здавалася, сталі выштукоўваць з чыстай плаціны — гэтак яны зіхцелі ў кадры; да таго ж сцэнары парадкаваліся такім ладам, каб кожны другі нямецкі вайсковец апынаўся глянцаванасмаляным эсэсаўцам. Такім чынам, фашыстоўская лёгкая прамысловасьць маіх мрояў проста не хацела адставаць ад сусьветнай моды і з ног да галавы абшывала прывідных пэрсанажаў паводле сучасных стандартаў.
А на парэшту хачу рашуча зазначыць, што асабіста я не вінаваты ў жахах вайны, якая адбылася — слухай, сьвет, уважліва — яшчэ да таго, як я нарадзіўся. Пане мой Божа! Я нічога благога не зрабіў і з гэтага ня маю намеру занурвацца ў комплекс уласнай віны ці нешта падобнае. А калі да мяне залішне прычэпяцца, дак я, дарослы зямлянін, скажу настояную на стагодзьдзях і правераную шматсотгадовым досьведам рэпліку: «Fuck you а11!/Ды ідзіце вы ўсе!...». Цікава, каго мараць забіваць дзеці цяпер?
Павал Касьцюкевіч
Зацемы
Першы разьдзел
Ст. 7 — «...гугенгаймаўскую стыпэндыю...» — Сайман Гугенгайм (Simon Guggenheim) (1867-1941) — магнат і мэцэнат, заснавальнік літаратурнай прэміі, ляўрэатам якой стаўся і Курт Вонэгут.
Ст. 10 — Мут і Джэф — героі аднаго зь першых коміксаў. Дзякуючы яго папулярнасьці, гэтыя імёны зрабіліся ў Злучаных Штатах трывалымі азначэннямі для двух сяброў, калі адзін зь іх высокі, а другі нізкі.
Ст. 12 — Люфтвафэ (Luftwaffe) — вайскова-паветраныя сілы фашыстоўскае Нямеччыны.
Ст. 17 — «Шкада, гада мінаюць незваротна...» — радок зь верша Гарацыя.
Ст. 20—Джон Ўэйн (John Wayne) (1907-1979)—папулярны галівудзкі кінаактор, які граў збольшага каўбояў, паліцыянтаў і вайскоўцаў.
Ст. 25 — Ленінград — цяпер г.Санкт-Пецярбург (Расея).
Ст. 26 — Тэадор Ротке (Theodore Roethke) (1908-1963) — амэрыканскі паэт.
Ст. 27 — «Гедэонскія браты» — сусьветная хрысьціянская арганізацыя, якая займаецца распаўсюдам Сьвятога Пісьма.
Ст. 27 — Быцьцё, Раз. 19,23-25 (пераклад Васіля Сёмухі).
Другі разьдзел
Ст. 28 — Іліюм (Ilium) — прыдуманы Вонэгутам гарадок, які пісьменьнік зьмясьціў у штат Нью-Ёрк. Варта заўважыць, што Іліюм — лацінская назва стражытнагрэцкага гораду Троя, у бітве за які, згодна з паэмаю «Іліяда» Гамэра, змагаўся цэлы сонм мітычных герояў. У вымысьленым амэрыканскім Іліюме дзеіпгічаюць героі некалькіх раманаў Вонэгута.
Ст. 35 — «...два рэгістры — vox humana і vox celeste...» — першы рэгістар, vox humana, дазваляе пераймаць чалавечы голас. Другі — vox celeste — стварае эфэкт далікатна-ўзьнёслага гучаньня.
Ст. 38 — пярдолыпчык — у арыгінале motherfucker.
Ст. 40 — «праляцець нават дробная птушачка» — у арыгінале bull bat — птушка, якая завецца ляляк.
Ст. 47 — ЗХМ (Y.M.C.A.) — «Задзіночаньне Хрысыцянскай Моладзі». Акрамя рэлігійнае дзейнасьці, гэтая міжнародная арганізацыя займаецца грамадзкімі праектамі, скіраванымі на ахову здароўя насельніцтва.
Ст. 53 — «Клюб львоў» (Lions Club) — грамадзкая дабраахвотная аргатзацыя, якая спалучае рэгулярныя сяброўскія сходы і дабрачынную дзейнасьць.
Трэці развдзел
Ст. 61 — каньён Озэйбл — каньён на паўночным усходзе штату НьюЁрк.
Ст. 61 — «Таварыства Джона Бэрча» (John Birch Society) — амэрыканская арганізацыя радыкальнай правіцы, заснаваная ў 1958
годзе ў родным горадзе Курта Вонэгута, Індыянапалісе. Арганізацыя ставіла на мэце змаганьне з тым, што лічыла «пратачэньнем камунізму ў амэрыканскае жыцьцё». У сваім радыкалізьме гэтае таварыства даходзіла да таго, што адзін час нават закідвала сувязь з камуністамі вышэйшым службоўцам дзяржавы. «Зацятымі, сьвядомымі агентамі камуністычнай змовы » таварыства абвесьціла прэзідэнта ЗША Дўайта Дэйвіда Эйзэнгаўэра, кіраўніка ЦВУ (ЦРУ) Алена Далесаі вярхоўнага судзьдзю Эрла Уорэна.
Ст. 68 — «Зубы дракона» — невысокія бэтонныя слупы ў форме піраміды, прызначаныя для затрыманьня руху танкаў.
Пяты разьдзел
Ст. 88 — Жаклін Сьюзан (Jacqueline Susann) (1921-1974) — амэрыканская пісьменьніца, «князёўна» жаночагараману.
Ст. 93 — «Пэнзанскія піраты» (‘The Pirates of Penzane’) — вядомая ангельская апэрэта.
Ст. 99 — Стывэн Крэйн (Stephen Crane) (1871-1900) — амэрыканскі паэт і пісьменьнік. Вайна праходзіць праз усюю яго творчасьць. Раман «Чырвоны знак адвагі» (‘The Red Badge of Courage’) — драматычны жыцьцяпіс жаўнера Грамадзянскае вайны ў ЗІПА.
Ст. 104 —Уільям Блэйк (William Blake) (1757-1827) — ангельскі паэтмістык.
Шосты развдзел
Ст. 142 — «Дух семдзясят шостага» ( ‘Spirit of ‘76’ ‘) — карціна Арчыбальда Макніла Ўіларда (Archibald McNeal Willard). Палатно ўвекавечвае ахвяру і вычын амэрыканцаў падчас Вайны за незалежнасьць. На карціне выяўленыя тры здані ў выглядзе вайсковых музыкаў, якія пераможна крочаць па полі бою на тле амэрыканскага сьцяга.
Ст. 147 — Смарагдавы горад — у арыгінале Oz. «Чараўнік з краіны Оз» (‘The Wonderful Wizard of Oz’) — казка амэрыканскага пісьменьніка Лаймэна Фрэнка Баўма (Lyman Frank Baum). Беларускаму чытачу яна больш вядомая пад назваю «Чараўнік Смарагдавага гораду» ў пераказе савецкага тсьменыгіка Аляксандра Волкава.
Сёмыразьдзел
Ст. 152 — цырульны квартэт — аматарскі вакальны квартэт. Такія квартэты карысталіся ў Злучаных Штатах вялікай папулярнасьцю.
Ст. 156 — Брэслаў — цяпер г.Уроцлаў (Польшча).
Восьмы разьдзел
Ст. 171 — Дзень бацькі — нацыянальнае сьвята, якое амэрыканцы адзначаюць у трэцюю нядзелю чэрвеня.
Дзясяты развдзел
Ст. 206 — Адольф Мэнжу (Adolph Menjou) (1890-1963) — папулярны галівудзкі кінаактор.
Зьмест
Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак
Раман
5
My war buddy Kurt Vonnegut/ Мой франтавы таварыш Курт Вонэгут Пасьлямова ад перакладніка
210
Зацемы
217
Літаратурнамастацкае выданьне
Курт Вонэгут
Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак.
Раман
Пераклад з ангельскае Павал Касьцюкевіч
Рэдактар Валянцін Акудовіч
Карэктарка Марына Салавей
Дызайнер Сяргей Ждановіч
Вярстальшчык Сяргей Кандраценка
Падпісана ў друк 29.10.2005 г. Фармат 84x108 1/32.
Папера афсетная. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 10,08.
Ул.-выд. арк. 10. Наклад 100 асоб. Замова 295.
Выдавец I. П. Логвінаў. ЛН 02330/0494468 ад 08.04.2009.
Пр. Незалежнасці, 19-5, 220050, г. Мінск, www.logvinau.by
Друк СТАА «Медысонт». ЛП 02330/0150444 ад 19.12.2008.
Вул. Ціміразева, 9, 220004, Мінск.

БОЖА!
ДАЙ МНЕЛАГОДЫ ПРЫНЯЦЬ ТОЕ, ШТОЯНЕМАГУЗЬМЯНІЦЬ, МУЖНАСЬЦІЗЬМЯНІЦЬ ТОЕ, што МАГУ, IМУДРАСЬЦІ ЗАЎСЁДЫ АДРОЗЬНІЦЬ ПЕРШАЕАДДРУГОЕА.
КуртВонэгут
"Бойня №5, або Крыжовы паходдзетак"
Бібліятэка Бацькаўшчыны

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.