Чарчэнне: Падручнік для 7-8 класаў сярэдняй агульнаадукацыйнай школы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 224с.
Мінск 1989
чарчэннё
ЯК КАРЫСТАЦЦА ПАДРУЧНІКАМ
Азнаёмцеся са зместам падручніка. Ен дапаможа вам знайсці патрэбныя раздзелы і параграфы. Па ўсім падручніку. вялікімі чырвонымі літарамі надрукаваны назвы буйных груп жывёл — ТЫПАЎ, а сінімі — назвы КЛАСАЎ, назвы атрадаў падкрэслены.
Выдзяленне некаторых слоў курсівам дапаможа лепш запомніць заалагічныя тэрміны.
Калі пасля назвы віду жывёлы вы сустрэнеце клічнік (I), значыць, названая жывёла рэдкая або падлягае ахове.
Пытанні для паўтарэння параграфа абазначаны знакам ?, а заданні для самаправеркі — знакам^.
Калі пастаўлены знак ^ , заданне трэба выконваць, назіраючы за жывымі жывёламі або вывучаючы будову анатаміраваных жывёл.
Каляровыя ілюстрацыі перад вялікімі часткамі кнігі дапамогуць лепш зразумець змест тэм падручніка.
Уважліва разгледзьце форзацы ў пачатку і ў канцы кнігі.
На іх будуць спасылкі пры вывучэнні жывёл.
Прадстаўнікі розных тыпаў і класаў жывёл абазначаны сімвалічнымі рысункамі.
У падручнік уключаны лабараторны практыкум.
Працуючы з натуральнымі аб’ектамі, вы набудзеце практычныя ўменні і навыкі, неабходныя для вывучэння жывёльнага свету.
Карыстаючыся падручнікам, будзьце акуратныя.
Перагортвайце яго асцярожна, чыстымі рукамі.
He перагінайце кнігу.
У час доследаў з жывёламі і назіранняў над імі, пры разглядзе прэпаратаў сачыце, каб кніга заставалася чыстай.
Пасля вас ёю будуць карыстацца другія вучні.
А. Д. Бацвіннікаў, В. Н. Вінаградаў, L С. Вышняпольскі
Падручнік для 7—8 класаў сярэдняй агульнаадукацыйнай школы
Зацверджана
Дзяржаўным камітэтам СССР па народнай адукацыі
ВЫДАННЕ ДРУГОЕ
МІНСК «НАРОДНАЯ АСВЕТА» 1989
ББК 30.11я721 Б 31
УДК 744(075.3)
— пытанні для паўтарэння
— заданні
— графічныя і практычныя работы
Найбольш важныя ў чарчэнні тэрміны, якія сустракаюцца ў кнізе ўпершыню, надрукаваны курсівам.
Пераклад зроблены па выданню: Ботвннннков А. Д., Внноградов В. Н., Вышнепольскнй й. С. Черченне: Учеб. для 7—8х кл. сред. шк.— 2е нзд.— М.: Просвешенне, 1989.—224 с.
Перакладчыкі: В. У. Амбражэвіч, П. А. Карнач
Бацвіннікаў А. Д. і інш.
Б 31 Чарчэнне: Падруч. для 7—8х кл. сярэд. агульнаадукац. шк./А. Д. Бацвіннікаў, В. Н. Вінаградаў, I. С. Вышняпольскі.—2е выд.— Мн.: Нар. асвета, 1989.— 224 с.: іл.
ISBN 5341003128.
Ботвннннков А. Д. н др. Черченне: Учеб. для 7—8х кл. сред. обшеобразоват. шк.
4306021400157
Б75—89
М 303(03)—89
ISBN 5341003128
ББК 30.ІІЯ721
© Нздательство «Просветенне», 1989, с нзмененнямн
© Пераклад на беларускую мову, выдавецтва «Народная асвета», 1989.
VII клас
Уводзіны
1. Вучэбны прадмет чарчэнне
Вы толькі што адкрылі падручнік новага для вас прадмета.
На ўроках чарчэння вы навучыцеся разумець і выконваць розныя графічныя відарысы і ў першую чаргу чарцяжы. Для гэтай мэты вы павінны будзеце вывучыць правілы пабудавання і афармлення чарцяжоў, навучыцца працаваць чарцёжнымі інструментамі, выконваць відарысы ад рукі. Аб усім гэтым расказана ў падручніку.
У курсе чарчэння мы замест фразы «разумець чарцяжы» будзем гаварыць «чытаць чарцяжы», замест слоў «выконваць відарысы» ўжываць часам выраз «будаваць відарысы». Чытанне і выкананне чарцяжоў садзейнічае развіццю вобразнага мыслення і прасторавых уяўленняў, якія маюць вялікае значэнне ў практычнай дзейнасці чалавека.
У школьным курсе чарчэння вы пазнаёміцеся таксама з прымяненнем чарцяжоў у розных галінах народнай гаспадаркі, атрымаеце некаторыя звесткі вытворчатэхнічнага характару, навучыцеся карыстацца даведачнай літаратурай.
На ўроках чарчэння вам трэба будзе самастойна распрацоўваць канструктарскую дакументацыю для вырабу нескладаных прадметаў.
Чарчэнне вывучаецца не толькі ў школе, але і ў прафесійнатэхнічных вучылішчах, тэхнікумах, вышэйшых тэхнічных навучальных установах. Веды і ўменні, атрыманыя на ўроках чарчэння ў школе, дапамогуць вам працягнуць навучанне ў гэтых навучальных установах.
Некаторыя звесткі аб правілах выканання і афармлення чарцяжоў вам ужо вядомы з урокаў працоўнага навучання, прыродазнаўства, матэматыкі.
3
2. Значэнне чарцяжоў у практычнай дзейнасці чалавека
У сучаснай вытворчасці чарцяжу адводзяць асобую ролю. Бо кожны дзень на нашых заводах вырабляюць розныя станкі, самалёты, радыёпрыёмнікі, бытавыя прыборы і многае іншае. Стварыць усё гэта нельга без чарцяжоў. Па чарцяжах вырабляюць асобныя дэталі машын і прыбораў, збіраюць з гатовых дэталей складаныя механізмы.
Чарцёж — своеасаблівая графічная мова; такая мова інтэрнацыянальная. Яна зразумелая любому тэхнічна граматнаму чалавеку незалежна ад таго, на якой мове ён гаворыць. Часта чарцёж называюць яшчэ графічным сродкам перадачы інфармацыі, паколькі ён з’яўляецца вельмі лаканічным сродкам выражэння тэхнічнай думкі.
Стварэнне і ўкараненне новай тэхнікі ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, паскарэнне навуковатэхнічнага прагрэсу краіны немагчымы без ведання правіл пабудавання і чытання чарцяжоў.
Чарцяжы перасылаюць з завода на завод, з краіны ў краіну. Чалавек любой спецыяльнасці, калі ўмее чытаць чарцяжы, зразумее іх, вывучыць па іх будову самай складанай машыны. Таму, каб стаць тэхнічна граматным чалавекам, трэба добра ведаць чарчэнне.
Але чарцяжы патрэбны не толькі ў тэхніцы. Яны з’яўляюцца пастаяннымі спадарожнікамі многіх прафесій чалавека. Па чарцяжах узводзяць жылыя будынкі, будуюць плаціны, шахты, электрастанцыі, пракладваюць чыгункі і шасэйныя дарогі. Па чарцяжах вырабляюць адзенне, шыюць абутак, робяць мэблю, азеляняюць гарады і пасёлкі. Чарцяжы патрэбны доктару для вывучэння складанай медыцынскай тэхнікі. Чарцяжы патрэбны і ў школе пры вывучэнні фізікі, матэматыкі, геаметрыі.
Каб авалодаць тэхнікай, стаць кваліфікаваным рабочым, сельскім механізатарам або інжынерам, трэба ўмець чытаць чарцяжы.
3. 3 гісторыі развіцця чарцяжа
Чарцёж з’яўляецца адным са сродкаў вывучэння прадметаў навакольнага рэальнага свету. Ен прайшоў доўгі шлях развіцця. Мінулі стагоддзі, перш чым графічныя відарысы прынялі сучасны выгляд.
4
Рыс. 1. Чарцёж млына на рацэ Сем (XVII ст.).
Рыс. 2. Чарцёж моста і вартаўнічай вежы (XVII ст.).
З’яўленне чарцяжоў было звязана з практычнай дзейнасцю чалавека — будаўніцтвам умацаванняў, гарадскіх будынкаў і інш. Спачатку чарцяжы рабілі на зямлі на тым месцы, дзе неабходна было весці будаўніцтва. Затым іх сталі рабіць на камені, гліняных плітах і інш.
Слова «чарцёж» рускае. У значэнні, блізкім да сучаснага, г. зн. як відарыс якіхнебудзь прадметаў на паперы, план чагонебудзь, слова «чарцёж» ужывалася ў рускай мове прынамсі з XVI ст.
Першыя ўпамінанні аб рускіх чарцяжах адносяцца да сярэдзіны XVI ст. Самыя старадаўнія чарцяжы, што дайшлі да нас, адносяцца да XVII ст.
Спачатку розніцы паміж чарцяжом і рысункам практычна не было. Відарысы выконваліся ад рукі, на вока. Паглядзі на рысунак 1, дзе вы бачыце чарцёж млына на рацэ Сем. Такі чарцёж не змяшчаў размераў, і меркаваць па ім аб паказаных прадметах можна толькі прыблізна. Гэты чарцёж меў патрэбу ў слоўных тлумачэннях, таму на ім зроблены розныя надпісы.
Паступова чарцяжы станавіліся больш дасканалымі. На рысунку 2 паказан чарцёж моста (як мы бачылі б яго зверху) і вартаўнічай вежы (як мы бачылі б яе спераду), які адносіцца да XVII ст. Звярніце ўвагу — ён больш дакладна перадае абрысы паказваемых збудаванняў і выканан з дапамогай чарцёжных інструментаў.
5
Рыс. 3. Чарцёж паравоза Чарапанавых (XIX ст.).
Чарцяжамі карысталіся многія выдатныя рускія вынаходцы і інжынеры. У 1586 г. выдатны пушачны майстар Андрэй Чохаў адліў каласальную царпушку, а яго вучні ўжо з пачатку 30х гг. XVII ст. кіраваліся чарцяжамі пры вырабе гармат.
Значнага росквіту дасягнула руская графіка ў часы Пятра I. Да нас дайділі многія караблебудаўнічыя чарцяжы таго часу, некаторыя з іх выкананы Пятром 1.
Вядомы чарцяжы першай у свеце універсальнай паравой машыны выдатнага рускага вынаходца XVIII ст. I. I. Паўзунова.
Таленавіты рускі механік, канструктар і вынаходца XVII ст. I. П. Кулібін толькі для выканання аднаго са сваіх шэдэўраў — гадзінніка ў форме курынага яйца — выканаў некалькі дзесяткаў чарцяжоў. Другім прыкладам яго дзейнасці з’яўляюцца чарцяжы мадэлі моста праз раку Няву.
Цікавыя чарцяжы ўстаноўкі для бесперапыннай перагонкі нафты, выкананыя ў XIX ст. геніяльным рускім вучоным Д. I. Мендзялеевым, чарцёж паравоза (рыс. 3) бацькі і сына Чарапанавых (XIX ст.). Яны ілюструюць не толькі высокі ўзровень развіцця інжынернай графікі ў Расіі таго часу, але і не менш высокі ўзровень тэхнічнай думкі.
На чарцяжах XVIII — першай палавіны XIX ст. з’яўляецца маштаб. 3 гэтага часу і да 30х гг. XX ст. большасць чарцяжоў размалёўвалася. Чарцяжы сталі несці больш інфармацыі, але на іх выкананне ішло многа часу. Таму іх сталі паступова спрошчваць, выкарыстоўваючы розныя ўмоўнасці, надпісы і інш.
6
Значнага ўдасканалення практыка пабудавання чарцяжоў дасягнула ў нашай краіне пры Савецкай уладзе.
Вялікі ўклад у развіццё тэорыі графічных відарысаў, стварэнне падручнікаў унеслі савецкія вучоныя М. А. Рынін, A. I. Дабракоў, Д. I. Каргін, М. Ф. Чацвярухін, В. О. Гардон і інш.
4. Графічныя відарысы
На ўроках прадукцыйнай працы, матэматыкі вы ўжо пазнаёміліся з асобнымі відарысамі: чарцяжом, рысункам, планам і інш.
Асобае месца сярод іх належыць чарцяжу. У наш час чарцёж — гэта своеасаблівы дакумент. Ен вызначае склад і будову вырабу, змяшчае неабходныя даныя для яго распрацоўкі, вырабу, кантролю, эксплуатацыі і рамонту.
На рысунку 4 дадзен чарцёж дэталі. Як бачым, ён змяшчае відарысы, размеры, тэкст. Па відарысах можна меркаваць аб геаметрычнай форме дадзенай дэталі, а па надпісу — аб назве, маштабе, у якім выкананы відарысы, матэрыяле, з якога вырабляецца дэталь, і інш. Размерныя лікі даюць магчымасць меркаваць аб велічыні дэталі цалкам і яе частках. Тут жа змяшчаюцца даныя аб апрацоўцы дэталі пры яе вырабе, некаторыя іншыя ўмоўныя знакі і надпісы. Такі чарцёж дае поўнае ўяўленне аб дэталі'.