Час выбару Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 годзе Станіслаў Рудовіч

Час выбару

Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 годзе
Станіслаў Рудовіч
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 201с.
Мінск 2001
56.27 МБ
Станіслаў Рудовіч
Незабыўнай маёй жонцы Марыі — самаадданай памочніцы ў працы над гэтай кнігай — прысвячаю.
Аўтар
Інстытут гісторыі
Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Станіслаў Рудовіч
ЧАС
 
 
5
Мінск «Тэхналогія» 2001
УДК 947.6 «1917»
ББК 63.3(4Бел)
Р83
Рэкамендавана да друку бюро Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў і Рэдакныйна-выдавецкай камісіяй Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Рэцэнзенты:
д-р гіст навук М.С.Сташкевіч, канд. гіст. навук В.В.Грыгор'ева, канд. гіст навук В.Г.Мазец
Рудовіч С.
Р83 Час выбару: Праблсма самавызначэння Беларусі ў 1917 годзе. —
Мн.: Гэхналогія, 2001. — 201 с.
ISBN 985-458-001-6.
У манаграфіі комплексна аналізуюцца аб’ектыўныя і суб’екгыўныя фактары, якія пад час Расійскай рэвалюцыі 1917 года актуалізавалі пытанне пра будучы дзяржаўна-палітычны і нацыянальна-культурны статус Беларусі, выносілі гэтае пытаннс ў фокус грамадскай барацьбы і ў ходзе складанага ўзаемадзеяння задавалі кірунак, перадвызначалі канкрэтныя формы яго развязання. Паказваецца актывізацыя бсларускага нацыянальнага руху ва ўмовах падзелу Беларусі расійска-іерманскім фронтам ГІершай сусветнай вайны і выкліканага рэвалюцыяй 1917 года працэсу дэзінтэграцыі Расійскай імперыі. Прасочвасцца эвалюцыя беларускай палітычнай думкі па абодва бакі фронту ад аўтанамісцкіх праектаў да ідэалу незалежнай. непадзельнай Беларускай дзяржавы. Аналізуюцца фактары, шіо тармазілі працэс нацыянальна-дзяржаўнага самасцвярджэння беларусаў.
Для навукоўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў гістарычных факультэтаў ВНУ, усіх, хто цікавіцца гісторыяй аднаўлення беларускай дзяржаўнасці.
УДК 947.6 «1917»
ББК 63.3(4Бел)
ISBN 985-458-001-6
© Рудовіч С., 2001.
© «Тэхналогія», 2001.
УВОДЗІНЫ
Крах сістэмы так званага “рэальнага сацыялізму” і распад шматнацыянальнага Савецкага Саюза рэзка ўзмацнілі цікавасць айчыннай і сусветнай гуманістыкі, з аднаго боку, да гісторыі Расійскай рэвалюцыі 1917 года, якая паклала пачатак грандыёзнаму сацыялызаму эксперыменту, што на працягу сямі дзесяцігоддзяў ажыццяўляўся на адной шостай зя.мной сушы’, з другога да фсномену нацый, нацыяналізму, праблем нацыянальна-культурнага і палітычна-дзяржаўнага самавызначэння народаў2.
Вельмі неабходныя і перспектыўныя як у навуковым, так і ў грамадска-палітычным плане даследванні, выкананыя на перасячэнні гэтых двух вялізных блокаў праблем5. На адзначаным тэматычным
1 Мална М. В понсках нстннного Окгября П Отсчсствснная ясторня. 1992. № 4. С. 178—187; Волобуев П.В.. Булдаков В.ГІ Октябрьская революцня: Новые подходы к нзученню П Вопросы нсторнн. 1996. № 5/6. С. 28—38; Булдаков В.П йсторнографнческне метаморфозы “красного Октября” II Нсторнческне нсследовання в Росснн: тенденцнн последннх лет. М.. 1996. С. 179—205; Эктон 3. Новыіі взгляд на русскую революцню // Отечественная нсзорня. 1997. № 5. С. 68—79; і інш.
2 Морозов А. "Нацня” н “нацноналнзм” взрактовке некоторых соврсменных теорнй// Россня XXI. 1994. № 6/7. С. 108—118; № 8. С. 46—52; Уайт Ф.Л. Што ёсць нацыянальнасць?//Беларускі гістарычны агляд. 1994. Т. І.сш. I. С. 82—109; Поздняков Э.А. Нацня. Нацноналнзм. Нацнональные ннзересы. М., 1994; Наццоналмзм н формнрованме нацнй: Теорнн—моделн—концепцнн. М., 1994; Этнйчность н власть в полнэтннчных государствах: Мат. междунар. конф. 1993 г М., 1994; Взан.модействне полнгнческнх в націіонально-этннческнх конфлнктов (Мат. междунар. сймпоз. 18—20 апр. 1994 г.). Ч 1 -2. М., 1994; Этннческне аспекты властн: Сб статёй. СПб., 1995; Марченко Г II Мстодологнческне подходы к нсследованню этнополнтнческнх явленнй П Всстннк Моск. ун-та. Ссрня 12: Полнтнч наукн. 1995. № 1. С. 5—16; № 2. С. 52—60; Он же. Этнос как обьект н субьект полнтнкв: соцнальные основы нацнональной полшнкн П Там же. 1997. № 5. С: 21 —37; Лннц X., Степан А. 'Тосударственность”, нацноналнзм н демократня II Полнс. 1997. № 5. С. 9—30; і інш.
3 Булдаков В.П. Нацнональный фактор в Октябрьской револкіцмм II Окгябрьская
революцня. Народ: еетворец нлн заложннк? М . 1992. С. 268—281.
перакрыжаванні знаходзіцца прадметны абсяг і нашай працы. прысвечанай аналізу праблемы самавызначэння Беларусі ў нерыяд рэвалюцыі 1917 года.
Гэтая прабле.ма адна са шматлікіх праяваў1 глабальнага нацыянальнага пытання, якое ў дастасаванні да таго або іншага народа ўлучае вялікае кола аспектаў: сацыяльна-эканамічнае развіццё тэрыторыі; этнічная і дэмаграфічная сітуацыя ў рэгіёне; гістарычна-культурныя традыцыі народа; яго палітычнае самавызначэнне і нацыянальнадзяржаўнае ўладкаваннс; гісторыя нацыянальнай ідэі; грамадскі статус нацыянальнай мовы; месца рэгіёна ў сукупнай сістэме міжнародных дачыненняў і г. д, Вывучэнне ўсяго спектра гэтых праблем магчыма толькі агульнымі намаганнямі спецыялістаў рознага профілю: эканамістаў, сацыёлагаў, філосафаў, палітолагаў, гісторыкаў, літаратуразнаўцаў, лінгвістаў, мастацтвазнаўцаў. Фактычна такое вывучэнне адбываецца ўвесь час, па сутнасці гэта бесперапынны навуковы працэс.
У нашым даследванні з усяго акрэсленага дыяпазону ў цэнтр увагі пастаўлены галоўным чынам палітычныя (часткова ў іх судакрананні з сацыяльнымі і культурна-ідэалагічнымі) аспекты шматграннай беларускай праблемы ў пераломны лёсавызначалыіы момант нашай гісторыі — у псрыяд Расійскай рэвалюцыі 1917 года. У такім тэматычным і часавым разрэзе беларускае пытанне выступае як пытанне пра дзяржаўную прыналежнасць этнічнай тэрыторыі беларусаў, пра нацыянальна-культурную ідэнтыфікацыю і самаідэнтыфікацыю беларускага этнасу, гіра яго палітычна-дзяржаўнае самавызначэнне.
Аўтар імкнуўся на канкрэтным гістарычным матэрыяле комплексна прааналізаваць аб’ектыўныя і суб’ектыўныя факзары, якія актуалізавалі ў 1917 г. праблему будучыні Беларусі як асобнай этнатэрытарыяльнай адзінкі, выносілі гэтую праблему ў фокус грамадскай барацьбы і ў ходзе складанага ўзаемадзеяння задавалі кірунак, перадвызначылі ступень і формы яе развязання. Рэвалюцыйныя падзеі
1 Гл., напр.: Попов А Чехо-словацкнй вопрос н царская дкпломатня в 1914—1917 гг. П Красный архнв. 1929. Т. 2 (33). С. 3—33; Т. 3 (34). С. 3—38; Саввантова М.Д. Чешскнй вопрос в офнцнальных кругах Росснй в годы Первой мнровой войны Н Первая мнровая война: днскусснонные проблемы нсторян. М., 1994. С. 113—126; Бшгунов Б.Н. К нсторнн македонского вопроса // Очагн іревогн в Восточной Европе (Драма нацнональных протвворечнй). М., 1994. С. 162-170; Цехмнстренко С.П. Грепня н македонскнй вопрос// Тамсама. С. 194—214; йскандеров П А Албанскнй вопрос н экономмческне, полнтвческме н культурные аспекты всторнн Балкан в начале XX в. Н Нацнональный вопрос в Восточной Европе: прошлоен настояшее. М.. 1995. С. 75—85; і інш.
1917 года разглядаюцца ў тэксце праз прызму беларускіх нацыянальных інтарэсаў.
Розныя аспекты абазначанага кола пытанняў знаходзілі адлюстраванне ў навуковай літаратуры, аднак гістарыяграфічная традыцыя даследвання праблемы ў такой пастаноўцы не была ўстойлівай.
Адным з першых выданняў, блізкіх да тэматыкі нашай працы, быў зборнік навукова-публіцыстычных артыкулаў Я. Канчара “Беларускае пытанне”1. Аўтар актыўны ўдзельнік грамадска-палітычнага жыцця Беларусі ў перыяд рэвалюцыі — вачыма беларуса прарасійскай арыентацыі разглядае гістарычныя, этнатэрытарыяльныя, сацыяльнаэканамічныя, культурна-моўныя, канфесійныя аспекты беларускай праблемы, выказвае ўласнае бачанне шляхоў пабудовы беларускай дзяржаўнасці.
У іншых публікацыях гісгарычна-публіцыстычнага і мемуарнага характару, якія належаць пяру беларускіх адраджэнцаў Я. Варонкі, А. Цвікевіча, А. Луцкевіча, К. Езавітава, А. Станкевіча, В. Гадлеўскага, М. Касцевіча, увага канцэнтруецца пераважна на гісторыі нацыянальнага руху2. ГІададзеныя ў іх шматлікія факты, дакументальныя звесткі асвятляюць найперш “нутраныя” працэсы ў руху, дзейнасць беларускіх партый і арганізацый, асобных лідэраў, але не заўсёды даюць уяўленне пра размах і выніковасць гэтай дзейнасці, пра рэальнае месца беларускага руху сярод іншых грамадска-палітычных сілаў, пра велічыню яго ўплыву на падзеі. Толькі часткова закраналася ў публікацыях адраджэнцаў стаўленне органаў улады, небеларускіх палітычных партый да беларускай праблемы, знешнепалітычныя, ваеннастратэгічныя фактары яе развязання.
1 Канчер Е.С. Белорусскнй вопрос: Сб. статей. Пг., 1919.
■ Варонка Я Беларускі рух ад 1917 да 1920 году: Кароткі агляд. Коўна, 1920; Цвнкевмч А. Краткнй очерк возннкновення Белорусской Народной Республнкп. Кнев, 1918; Он же. Беларусь: Полнтнч очерк. Берлмн, 1919; А.І. [Луцкевіч А.]. Усходняя Беларусь: Статыстычныя і гістарычныя матэрыялы. Мн., 1918; Луцкевіч А. Задваццаць пяцьгадоў (1903—1928): Успаміны аб нрацы першых беларускіх палігычных арганізацыяў. Вільня, 1928 (перадрук: Мн., 1991); Езавітаў К. Беларуская Вайсковая Цэнтральная Рада. 25.XI.1917—25 XI. 1924//Крывіч (Коўна). І924.№1 (7) С. 37—45; 1925, № 9 (1). С. 80— 93; Ён жа. Першы Усебсларускі кангрэс// Беларуская мінуўшчына. 1993. № 1. С. 25—29: Stankiewicz A. Rodnaja mowa й Swiatyniach Wilnia, 1929; Ён жа. Да гісторыі беларускага палітычнага вызваленьня. Вільня, 1935; Jon 2а. Bielaruski Chryscijanski Ruch. Vilnia. 1939; Гадлеўскі B. 3 беларускага палітычнага жыцця ў Менску ў 1917—18 гг. Ц Беларуская крыніца 1934. 2—29 крас. (перадрук: Спадчына. 1997. № 5. C.18—39); Краўцоў М [Касцевіч М.|. Усебеларускі з'езд 1917 г. // Беларускі звон. 1921. 9—30 верас. (скароч. перадрук: Наша Ніва. 1997 20 кастр.) і інш
Такая тэматычная скіраванасць уласцівая і першым савецкім працам па гэтай праблематыцы, аўтарамі якіх былі А. Бурбіс, Ф. Турук, У. Ігнатоўскі, 3. Жылуновіч, М. Доўнар-Запольскі — таксама выхадцы з беларускага нацыянальнага руху'.
Па меры ўмацавання ў СССР таталітарнай сістэмы з уласцівай ёй цягай да палітычна-ідэалагічнай аднастайнасці ў беларускай савецкай гістарыяграфіі ў якасці адзіна дапушчальнай сцвердзілася марксісцкаленінская метадалогія, якая абмяжоўвала навуковую творчасць рамкамі класавага падыходу. У адпаведнасці з ім гістарычная навука мусіла асвятляць падзеі 1917 года (як і іншых перыядаў) абавязкова з пункту гледжання інтарэсаў «галоўнай рухаючай сілы рэвалюцыі» — пралетарыяту. Поўная іх рэалізацыя, паводле панавальнай афіцыйнай дактрыны, дасягаецца шляхам заваёвы рабочым класам дзяржаўнай улады і пабудовы сацыялізму. Тыя працэсы і тэндэнцыі перыяду рэвалюцыі, што не ўпісваліся адназначна ў такую перспектыву, разглядаліся ў савецкай літаратуры як другарадныя ў параўнанні з магістральнай лініяй развіцця і з цягам часу сталі атрымліваць усё болып негатыўныя ацэнкі, трактавацца як праявы «рэакцыі» і «контррэвалюцыі». На распрацоўцы іісторыі нацыянальнага пытання такія ўстаноўкі адбіліся асабліва моцна, бо нацыянальна-вызвольныя рухі выступалі не ад імя якога-небудзь аднаго класа, а імкнуліся рэпрэзентаваць інтарэсы нацый як надкласавых супольнасцяў. Навязаная афіцыйнай ідэалогіяй тэндэнцыйнасць пры асвятленні беларускага пытання адчувалася ўжо ў працах А. Чарвякова і Р. Парэчына2, але найбольш выразнае ўвасабленне яна атрымала ў публікацыях В. Кно-
1 Стары ГІІліп [Бурбіс А.]. Кароткі агляд беларускага нацыянальна-рэвалюцыйнага руху П Вестннк Народного комнссарната просвеіцення ССРБ. 1921. № 1. Бел. аддзел. С. 4—9; № 2. Бел. аддзел. С. 4—10; Турук Ф. Белорусское двнженне: Очерк нсторнм нацнонального н революцнонного двнження белорусов. М., 1921; Мгнатовскнй В. Белоруссня: Террнторня, населенне, важнейшме моменты нсторнн. Мн., 1924; Ён жа. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. 4-е выд. Мн., 1926; 5-е выд. Мн., 1991; Ён жа. Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пачатку XX ст. 3-е выд. Мн.. 1928; Жылуновіч 3. Два бакі беларускага руху П Полымя. 1923. № 3/4. С. 69—74. Ён жа. Уступамі да Акцябра (Матэрьіялы да гісторыі Савецкай Беларусі) Н Тамсама. № 5/6. С. 141 —149; № 7/8. С. 86—91; Ён жа. Люты--Кастрычнік у беларускім нацыянальным руху II Беларусь: Нарысы гісторыі, культуры і рэвалюцыйнага руху. Мн., 1924. С. 182—194; Ён жа. Беларуская інтэлігенпыя ў гістарычны.м аспекце П Полымя. 1926. № 6. С. 74—98; Доўнар-Запольскі M B. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994; і інш.
■ Чарвякоў А. За Савецкую Беларусь. Мн.. 1927; Парэчын Г. Ідэя беларускай дзяржаўнасці перад утварэннем Савецкай Беларусі // Запіскі аддзела гуманітарных навук: Працы кафедры сучаснага права. Мн., 1929. Т. І.С. 1—35.
рына, С. Агурскага, А. Кіржніца, Ю. Майзеля і М. Шапавалава, В. Шчарбакова'.
На працягу 1930-х гадоў адбылося паступовае выцясненне нацыянальнай праблематыкі на перыферыю, а загым, па сутнасці, і за рамкі навукі, яна была ператвораная ў аб’ект пазанавуковых прапагандысцкіх маніпуляцый афіцыёзных ідэолагаў. Абслугоўваючы рэпрэсіўную кампанію барацьбы з гэтак званым нацыянал-дэмакратызмам, аўтары такога кшталту агульна кляймілі беларускі нацыянальна-вызвольны рух як «контррэвалюцыйны», «антынародны», тым самым фактычна адкідвалі саму ідэю самавызначэння беларускага народа, a яе носьбітаў — беларускіх адраджэнцаў — прыраўнялі да фашыстаў2.
Пасля Другой сусветнай вайны гісторыкі Савецкай Беларусі на працягу пэўнага часу па-ранейшаму вымушаны былі падпарадкоўвацца інспіраваным зверху вульгарызатарскім схемам, агучаным, у прыватнасці, у афіцыёзным выданні пра паргызанскі рух у Беларусі, якое было апублікавана пад прозвішчам кіраўніка органаў дзяржбяспекі БССР Л. Цанавы і ўтрымлівала аб’ёмісты раздзел пад характэрнай назвай: «Беларускія буржуазныя нацыяналісты лютыя ворагі беларускага народа»’.
1 Кнорнн В. 1917 год в Бслорусснн н на Западном фронтс, Мн., 1925; Ён жа Камуністычная партыя на Беларусі II Беларусь: нарысы гісторыі, KyjibTypbi і рэвалюцыйнага руху. С. 215—221; Ён жа. За культурную рэвалюцыю (36. артыкулаў) Мн., 1928; Он же. Заметкн к нсторнн днктатуры пролетарната в Белоруссмн (К дссятнлетню провозглашення БССР). Мн , 1934; Агурскі С Роля дробнабуржуазных партый на Беларусі ў Кастрычніцкай рэвалюцыі // Бальшавік Беларусі. 1927. № 6. С. 45—49; Он же Нацнонал-демократмческне тенденцнн на мсторнческом фронте в Белорусснн Н Пролетарская революцня 1930. № 7/8. С. 103—137; Кіржніц А. У няволі буржуазнага нацыяналізму II Балыпавік Беларусі. 1928. № 3. С. 50—62; Он же. Сто дней Советской властн в Ьелорусснн (12 ноября 1917 г. — 19 февраля 1918 г.) П Пролетарская революцня. 1928. № 3 (74). С. 61 130; Майзель Ю., Шапавалаў М Кароткі нарыс гісторыі КП (б)Б Мн . 1929; Шчарбакоў В Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі і белапольская акупацыя. Мн., 1930.
Сталевіч А. Аб вытоках беларускага нацыянал-дэмакратызму і нацыяпал-фашызму П Бальшавік Беларусі. 1929. № 10/12. С. 17— 32: Некрашэвіч А. Беларускі нацыяналфашызм і яго сабра г беларускі нацыянал-дэмакратызм//Тамсама. С. 81—90; Гаруновіч А. Супраць нацыянал-дэмакратьізму і шавінізму розных колераў. Мн.. 1930; Сянкевіч А. Беларускі наныянал-дэмакратызм і барацьба з ім Мн.. 1930; Зюзькоў А. Крывавы шлях беларускай нацдэмакратыі. Мн„ 1931; Ён жа. Бальшавікі — арганізатары Кастрычніка ў Беларусі Мн.. 1934; Ён жа. Беларускія нацдэмы — супраць Кастрычніка II Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі 36. успамінаў і артыкулаў. Мн . 1934. С. 99—109; Ён жа. Барацьба беларускіх нацдэ.маў супроць Акцябра Н Бальшавік Беларусі. 1934. № 19. С. 53—62; Ён жа. Беларускія нацдэмы — ворагі народа П Тамсама. 1937. № 5. С. 60—68.
3 Цанава Л Всепародная партмзанская война в Белоруссмн протнв фашнстскнх захватчнков. Ч. 2. Мн., 1951. С. 642—853.
Пачынаючы з даваенных і прыблізна да 60-х гадоў савецкая гістарыяграфія разглядала падзеі 1917 года амаль выключна ў плоскасці барацьбы паміж «рэвалюцыяй» (пад якой разумелася дзейнасць бальшавікоў) і «контррэвалюцыяй» (куды залічваліся ўсе астатнія палітычныя сілы). ГІытанне аб самавызначэнні ў перыяд рэвалюцыі беларускага народа не мела статусу самастойнай навуковай праблемы і закраналася толькі ў сувязі з разглядам нацыянальнай палітыкі кампартыі або гісторыі ўтварэння Беларускай ССР'.
У гістарычным нарысе Я. Карнейчыка “Беларуская нацыя” (1969 г.) Беларусь і беларусы з’яўляюцца самастойным аб’ектам даследвання. Аднак параграф кнігі пра грамадска-палітычную барацьбу па беларускім пытанні ў рэвалюцыю 1917 года (ён быў апублікаваны і асобным артыкулам) напісаны ў традыцыйным “выкрывальніцкім” ключы, вызначаецца крайняй аднабаковасцю ацэнак і нават прамымі скажэннямі фактаў2.
Тым часам з сярэдзіны 1960-х гадоў ва ўмовах агульнага «пацяплення» ў СССР ідэалагічнага клімату намеціўся паварот айчыннай гістарыяграфіі да больш сур’ёзнага і ўзважанага аналізу этнапалітычных працэсаў перыяду рэвалюцыі. У 1964 годзе спецыяльна гэтаму пытанню была прысвечана сесія Навуковага савета AH СССР па комплекснай праблеме ‘Тісторыя Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі”. Сесія фактычна зацвердзіла ў якасці агульнапрызнанага метадалагічнага падыходу прапановы шэрагу гісторыкаў вылучаць у нацыяльнальных рухах дзве плыні: “буржуазна-нацыяналістычную” і “рэвалюцыйна-дэмакратычную”’. Новая канцэпцыя ідэалагічна рэабілітавала левае крыло тых палітычных сілаў, што выступалі за нацыянальна-дзяржаўнае самасцвярджэнне нярускіх народаў, і тым самым адкрывала большую прастору для правядзення ў рамках марксісцкаленінскай тэорыі адпаведных даследванняў.
У Беларусі сярод такіх даследванняў параўнаўчай грунтоўнасцю, увагай да эмпірычнага матэрыялу і свежасцю інтэрпрэтацый вылучаліся
1 Каменская Н.В. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Мн., 1946; Маргунскяй С.П. Созданне н упроченне белорусской государственностн. 1917— 1922. Мн., 1958; Бугаев Е. Вознмкновенне большевнстскнх органмзацяй н образованне Компартвн Белорусснн. М., 1959.
2 Карнейчык Я.І Барацьба супраць беларускіх буржуазных наныяналістаў у перыяд падрыхтоўкі і правядзення Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі II Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1967. № 4. С. 46—53: Ён жа. Беларуская нацыя: Гістарычны нарыс. Мн., 1969.
3Гл.: НсторняСССР. І964.№5.С. 215.
манаграфіі І.М. Ігнаценкі' і В.А. Круталевіча2. Нягледзячы на непазбежную насычанасць афіцыйнымі ідэалагемамі, яны ўтрымлівалі шэраг цікавых назіранняў, што маюць дачыненне да тэматыкі нашай працы.
Вялікае месца дадзеная тэматыка займае і ў публікацыях М.С. Сташкевіча’. У іх на канкрэтных фактах прасочваецца працэс размежавання ў беларускім нацыянальным руху паміж рознымі класавапалітычнымі плынямі. Намаганні даследніка паспрыялі пераадоленню ранейшых недыферэнцыраваных ацэнак руху толькі як “буржуазнанацыяналістычнага”.
Набліжэнне часткі беларускіх савецкіх гісторыкаў да асэнсавання беларускага пытання як адной з самастойных праблем рэвалюцыі 1917 года не знайшло, аднак, увасаблення ў тагачасных падагулыіяльных працах па гісторыі Беларусі4. 3 іх старонак Беларусь 1917 года наўстае звычайным расійскім рэгіёнам без ніякай нацыянальнай спецыфікі, і адпаведна праблема самавызначэння беларускага народа не разглядаецца.
Са знікнсннем у апошняе дзесяцігоддзе ідэалагічных забаронаў у сувязі з ліквідацыяй дыктату КПСС і распадам СССР стварыліся магчымасці для разняволення творчай думкі беларускіх гісторыкаў. Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь стымулявала ўзрастанне цікавасці да гісторыі беларускай дзяржаўнасці і нацыянальна-вызвольнага руху. Гэтая тэматыка правамерна заняла ў айчыннай гістарыяграфіі адно з прыярытэтных месцаў, па ёй абаронены шэраг дысертацый5. Была распрацавана нацыянальна-дзяржаўная канцэпцыя
' Нгнагенко Н.М. Беднейшее крестьянство — союзннк пролетарната в борьбе за победу Октябрьской революцнм в Белорусснн. Мн., 1962; Он же. Февральская буржуазно-демократмческая революцня в Белорусенн. Мн„ 1986: Он же. Октябрьская революцня н самоопределенне Белорусснн. Мн.. 1992.
2 Крузалевнч В А Рожденне Белорусской Советской Республнкн (На путн к провозглашенню республнкн. Окт. 1917—-дек. 1918 г.). Мн., 1975.
5 Сташкевіч М Кастрычнік у Беларусі Мн., 1977: Он же На путн к нстнне: РІз нсюрнн нацчонально-освободнтельного двнження в Белорусснн, 1917 год. Мн., 1977; Он же. Прнговор революцмн: Крушенне антнсоветского двмження в Белорусснм (1917— 1925). Мн„ 1985.
4 Нсторня Белорусской ССР. Т. 1—2. Мн.. 1961: ГІобеда советской властн в Белорусснн. Мн., 1967; Гісторыя Беларускай ССР. Т. 2—3. Мн., 19721973.
' Рудовнч С.С. Белорусское нацнональное двнженме в пернод между Февральской буржуазно-де.мократнческой а Велнкой Октябрьской соцналнстнческой революцмямн: Автореф. днс. ... канд. нст. наук. Мн., 1987; Скалабан В.В. Белорусскнй нацнональный комнссармат (январь 1918 — март 1919 гг.): Автореф. днс. ... канд. нст. наук. Мн., 1987; Багдановіч А.Г. Праблема нацыянальнай дзяржаўнасці ў грамадска-палітычным руху Беларусі (сак. 1917 — студз. 1919 гг ); Аўтарэф. дыс. ... канд. гіст. навук. Мн., 1995: Мазец В.Г. Беларуская Народная Рэспубліка: абвяшчэнне і дзейнасць (1918 год): Аўтарэф. дыс. ... канд. гіст. навук. Мн., 1995; Давідовіч А.В. Грамадска-палітычная дзейнасць З.Х.
гісторыі і гістарычнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь'. Лёс беларускага народа як самастойнай этнасацыяльнай супольнасці, месца Беларусі сярод іншых дзяржаваў і народаў — у цэнтры ўвагі аўтараў новай падагульняльнай публікацыі па бсларускай гісторыі2, а таксама спецыяльнага энцыклапедычнага выдання3.
Напрацоўкі айчынных навукоўцаў апошняга дзесяцігоддзя дазволілі запоўніць шматлікія лакуны ў гісторыі станаўлення беларускай нацыі і барацьбы бсларусаў за нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне, у тым ліку пад час Расійскай рэвалюцыі 1917 года. Разам з тым заўважаюцца і слабыя бакі сённяшняй гістарыяграфіі беларускага пытання. Нацыяі дзяржаватворчы працэс у Беларусі вывучаецца хоць і дэталёва, але часам без дастатковай увязкі з іншымі працэсамі ў краі і вакол яго. Нсдастаткова выкарыстоўваюцца магчымасці параўнальна-гістарычнага метаду, не выяўляецца агульнае і спецыфічнае ў аднатыпных з’явах у Беларусі ды іншых рэгіёнах або краінах, дзеля чаго тэарэтычны далягляд айчыннай гістарыяграфіі застаецца абмежаваным толькі ўласна беларускім эмпірычным матэрыялам. Асобныя факты і падзеі беларускай гісторыі нярэдка разглядаюцца ізалявана, не заўсёды ўлічвасцца агульны гістарычны кантэкст, у прыватнасці, палітыка суседніх дзяржаваў да Беларусі. Між тым, яшчэ ў 1968 годзе польскі даследнік Л. Дэруга слушна заўважыў, што правільны падыход да гісторыі Беларусі перыяду Першай сусветнай вайны і рэвалюцыі 1917 года вымагае разгляду беларускай справы ў шчыльнай сувязі як з гісторыяй Расіі, так і з усходняй палітыкай Германіі, a таксама з улікам таго, што найноўшая беларуская гісторыя цесна пераплятаецца з гісторыяй Польшчы, Летувы, Украіны4.
У прапанаваным даследванні аўтар імкнуўся (наколькі дазвалялі хранапагічныя і тэматычныя рамкі працы і аб’ём тэксту) пераадолець адзначаную звужанасць і разгледзець тэндэнцыю да нацыянальнадзяржаўнага самасцвярджэння беларусаў на фоне аналагічных працэ-
Жылуновіча (1905—1937 гг.): Аўтарэф. дыс. ... канд. гіст. навук. Мн., 1995; Цуба М.В.
Беларускі нацыянальны рух у нерыяд паміж дзвюма дэмакратычнымі рэвалюцыямі (1907 люты 1917 гг.): Аўтарэф. дыс. ... канд. гіст. навук. Мн., 1996, Тогулсва А.Дз. Беларуская сацыялістычная грамада: праблемы ўтварэння і палітычнай дзейнасці: Аўтарэф. дыс. . канд. гіст. навук. Мн., 1997.
1 Біч М Аб нацыянальнай канцэпцыі гісторыі і гістарычнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь П Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 1. С. 15—24.
Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1—2. Мн.. 1994—1995.
’ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1 — 5. Мн., 1995—1999. (Выданне працягваецца).
; Deruga A. Z dziejow sprawy bialoruskiej w latach 1917—1918 П Przegl^d Historyczny. 1968. T. 59, zesz. 4. S. 710.
саў у суседніх народаў, з улікам дзеяння вонкавага фактару, які ва ўмовах сусветнай вайны быў асабліва адчувальным. He адмаўляючы той неаспрэчнай ісціны, што генератарам беларускай ідэі, галоўным зацікаўленым бокам у развязанні беларускага пытання ў інтарэсах саміх беларусаў быў адраджэнцкі рух, мы, аднак, не мелі на мэце падрабязна прасочваць у дадзенай працы яго гісторыю перыяду рэвалюцыі. Асноўную ўвагу аўтар стараўся засяродзіць на рознабаковым, комплексным аналізе беларускага пыгання ў яго ўзаемасувязях з агульнарасійскімі і міжнароднымі працэсамі, дамагаўся больш высокага канцэптуальнага ўзроўню даследвання. Але разам з тым у некаторых выпадках праводзілася рэканструкцыя важных для раскрыцця тэмы эмпірычных фактаў, якія не знайшлі належнага асвятлення ў літаратуры.
ГІатрабуе абгрунтавання перыядызацыя, на якую абапіраецца аўтар, і звязаная з ёю тэрміналогія, што ўжываецца намі для абазначэння рэвалюцыйных падзей 1917 года.
У палітычным лексіконе, гістарычна-ме.муарных і навуковых публікацыях часоў рэвалюцыі і наступнага дзесяцігоддзя ўвесь ланцуг падзей, пачаты звяржэннем царызму і закончаны ўстанаўленнем савецкай улады, разглядаўся звычайна як цэласная гістарычная з’ява. Для яе абазначэння нярэдка карысталіся абагульняльнымі тэрмінамі ў адзіночным ліку: “Руская рэвалюцыя”, “Расійская рэвалюцыя”, “Вялікая Руская рэвалюцыя”, “Вялікая Расійская рэвалюцыя”. Асобныя ж усплёскі грамадскай актыўнасці (паўстанне ў люгым — сакавіку, красавіцкі, чэрвеньскі і ліпеньскі крызісы, падаўленне карнілаўшчыны, кастрычніцкае паўстанне) успрымаліся як этапы суцэльнага, непарыўнага рэвалюцыйнага патоку. Часам паняцце “рэвалюцыя” пашыралі і на перыяд грамадзянскай вайны'.
1 Оршанскнй всстннк. 1918.23февр. (7 марта), 25 февр. (10 марта); Дзянніца 1918. 15 сакавіка; Леннн В.Н. Полн. собр. соч. Т. 35. С. 27, 235, 280; Т. 36. С. 93—94, 154, 194; Т. 44. С. 144—152 н др.; Пмменова Э.К. Очсркм Велнкой русской революцнн. Пг_, 1917; Оберучев К.М. В днм революцмк; Воспомннанвя участннка Велнкой русской революцмн 1917 года. Нью-Йорк, 1919; Мнлюков П Н. Нсторня второй русской революцнн. Т. 1. Вып. 1--3. Софня, 1921 —1923; Он же. Россня на переломе: Большевнстскнй пернодрусской революцнн. Т. 1—2. Парнж. 1927; Крнцман Л. Геронческнй эпнзод Велнкой русской революцнн (Опыт аналнзатак называемого «военного коммуннзма»). М., б.г.; Кнорнн В. 1917 год в Белорусснн н на Западном фронте. Мн.: 1925; Ігнатоўскі У. Кароткі нарыс псторыі Беларусі. 4-е выд. Мн.. 1926; Жылуновіч 3. Люты — Кастрычнік у беларускім нацыянальным руху // Беларусь: Нарысы гісторыі, эканомікі, культурнага і рэвалюцыйнага руху. Мн , 1924 С. 182—194: Агурскі С Роля дробнабуржуазных партый на Беларусі ў Кастрычнікавай рэвадюцыі II Кастрычнік на Беларусі: 36. арт. і дак. Вып. 1. Мн., І927. С. 124—135; і інш.
Аднак затым у СССР над гісторыкамі навіслі афіцыйныя метадалагічныя ўстаноўкі, якія абавязвалі ў аснову даследванняў класці “ідэю супрацьлегласці паміж рэвалюцыяй буржуазнай і сацыялістычнай”. Гісторыкі павінны былі паказваць, што буржуазная рэвалюцыя, вызваляючы народ ад ланцугоў феадалізму і абсалютызму, накладвае на яго “новыя ланцугі, ланцугі капіталізму і буржуазнай дэмакратыі”, у той час як сацыялістычная рэвалюцыя “разбіла ўсе і ўсялякія ланцугі і вызваліла народ ад усіх формаў эксплуатацыі”1. Зверху была спушчана і канкрэтная схема перыядызацыі гісторыі ВКП(б), паводле якой падзеі лютага—сакавіка 1917 года належала разглядаць у рамках аднаго перыяду з імперыялістычнай вайной, а з красавіка адлічваць наступны перыяд у гісторыі партыі2. Гэтую схему сталі механічна пераносіць і на агульнаграмадзянскую гісторыю.
У выніку ў савецкай гістарыяграфіі запанавала анісанне падзей 1917 года выключна ў катэгорыях дзвюх кардынальна адрозных адна ад адной рэвалюцый: Лютаўскай — “буржуазна-дэмакратычнай” і Кастрычніцкай — “сацыялістычнай”. Фактычна Люты і Кастрычнік сталі ацэньвацца як з’явы-антыподы. Гакая ацэнка замацоўвалася адпаведнай перыядызацыяй. Лсвятленне дзвюх этапных вехаў рэвалюцыі абавязкова разводзілася па розных раздзелах, а ў шматтомных выданнях — нават па розных тамах3.
Несумненна, такі падыход адлюстроўваў рэальнае несупадзенне сацыяльна-класавай прыроды і гістарычнай скіраванасці названых кульмінацыйных падзей 1917 года. Разам з тым нельга не заўважыць, што пры абсалютызацыі гэтай схемы механічна разрываецца ўнутраная сувязь, парушаецца адметная цэласнасць таго сціснутага ў часе перыяду, які пачаўся крушэннем ў лютым—сакавіку 1917 года манархіі Раманавых, выліўся ў глыбокі, усеабдымны, шматмерны сацыяльны выбух і меў вынікам устанаўленне на схіле года савецкай улады. У рэальнасці абедзве лініі рэвалюцыі буржуазна-дэмакратычная і сацыялістычная — так ці інакш прысутнічалі на ўсіх яе этапах, суіснавалі, перапляталіся, канкуравалі паміж сабой, што, па сутнасці, і
1 Сталпн й., Кнров С., Жданов А. Замечання о конспекте учебннка новой нсторнн // К йзученню нсторнн: Сборнмк М., 1937. С. 25—26.
Сталян й. Об учебнйке нсторнн ВКП(б): Пйсьмо составйтелям учебййка нсторнн ВКП(б)//Там же. С. 30.
3 Йсторйя СССР с древнейшнх времен до нэшйх дней. Т. 6. М.. 1968; Т. 7. М., 1967; Мннц й.й. йстормя Велякого Октября. 2-е йзд. Т. 1—2. М_, 1977—1978; йсторня Белорусской ССР. Т. 1-2. Мн., 1961; ІІобеда советской властн в Белоруссйй. Мн., 1967; Псторыя Беларускай ССР. Т. 2—3. Мн., 1972—1973: йсторня Белорусской ССР. Мн., 1977. Нарысы гісторыі Беларусі Ч. 1—2. Мн., 1994—1995.
з’яўлялася зместам гістарычнага перыяду з лютага да апошніх месяцаў 1917 года. Таму (як спрабавалі давесці яшчэ ў 1960-х гадах некаторыя, найменіл скаваныя афіцыйнымі схемамі, савецкія гісторыкі) не варта адлучаць Лютаўскую рэвалюцыю ад далейшых падзей, “прышпіліўшы” яе да імперыялістычнай вайны, бо ў выніку такой аперацыі рассякаецца ўся гісторыя рэвалюцыі 1917 года як адзінага працэсу’.
Слушнасць гэтых разваг пацвярджаецца, у прыватнасці, прынцыповай немагчымасцю вызначыць храналагічную мяжу паміж Лютаўскай рэвалюцыяй і пачаткам Кастрычніцкай, што прыводзіць да відавочных накладак, калі нават у адных і тых жа выданнях падзеі ад лютага да кастрычніка 1917 года апісваюцца адначасова пад “шыльдай” і буржуазна-дэмакратычнай, і сацыялістычнай рэвалюцый2.
Для вырашэння праблемы перыядызацыі расійскай рэвалюцыі маскоўскі даследнік ВЛ. Мілер прапануе зыходзіць з факта шматзначнасці самога тэрміна “рэвалюцыя”, які можа абазначаць нскалькі блізкіх, але не тоесных з’яў: падзею, перыяд і працэс. Аднамомантны акт зрынання старога рзжыму і захону ўлады новымі палітычнымі сіламі (рэвалюцыя як падзея) становіцца зыходным пунктам перыяду рэвалюцыі. Гэта, паводле В.І. Мілера, такі экстрэмальны этап у гісторыі краіны, для якога характэрна “палітычная (а часам і эканамічная) нестабільнасць, цалкам натуральная ў гэтых умовах палярызацыя сіл і, як вынік, непрадказальнасць наступнага развіцця падзей”3.
На падставе ацэнкі стану грамадства ва ўсёй былой Расійскай імнерыі частка сучасных расійскіх гісторыкаў лічыць, што перыяд рэвалюцыі пачаўся ў лютым 1917 года і завяршыўся ўвядзеннем НЭПа ў 1921 годзе (ці нават пазней — у 1922 годзе, калі закончылася вайна на Далёкім Усходзе)4.
Прыхільнікі другога пункту гледжання разумеюць пад перыядам рэвалюцыі толькі падзеі з лютага да канца 1917 года, адносячы грамадзянскую вайну і замежную інтэрвенцыю да наступнага гістарычнага перыяду5.
1 Нсторнческая наука н некоторые проблемы современноста: Статьн н обсуждення. М . 1969. С. 250251,257.
2 йстормя СССР с древнейшнх времен до нашнх дней. Т. 6. С. 629—716; Т. 7. С. 17— 130; Энцыкланедыя гісторыі Беларусі Т. 4. Мн., 1997. С. 139—141,418—420.
J Мнллер В.й. Осторожно: нсторня! М.. 1997. С. 50.
4 Россня, 1917 год: выбор нсторнч путн М.. 1989. С. 105—106; Мнллер В.й. Указ соч. С. 50, 57; йсторня Росснн: XX век. [Учебн. пособнедпя вузов]. М., 1998; Отечесгвенная нсторня. 1998. № 4. С. 152.
5 Пушкарев Б Революцня 1917 года в Россян П Посев. 1997. № 8. С. 8—12; йсторвя Росснм с древнейшмх времен до нашмх дней: Учебннк. М., 1999; Соколов А.К Курс советской нсторнн 1917—1940: Учебн. пособне для вузов М 1999.
Думаецца, дастасоўна да Беларусі якраз такая перыядызацыя аптымальная. Перажытыя краем у 1918 і 1919—1920 гадах перыяды германскай і польскай акупацый (чаго не было ў цэнтральных губернях Расіі), відавочна, не могуць быць безагаворачна падведзены пад паняцце “рэвалюцыя” разам з падзея.мі 1917 года. Для асноўнай часткі Беларусі перыяд рэвалюцыі пачынаецца ліквідацыяй царскай адміністрацыі на схіле зімы — пачатку вясны 1917 года і завярпіаецца ўсганаўленнем больш-менш трывалай улады бальшавікоў у канцы года. Менавіта ў гэты перыяд беларускі соцыум знаходзіўся ў стане небывала абвостранай барацьбы разнародных класава-палітычных сілаў па асноўных пытаннях грамадскага жыцця, у тым ліку па праблеме будучага дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага статусу краю. Сказанае дазваляе абазначыць названы адрэзак нашай гісторыі наступным чынам: “Беларусь у перыяд Расійскай рэвалюцыі 1917 года”,— маючы на ўвазе, што ў дадзеным перыядзе вылучаюцца два этапы. увасабленнем якіх былі палітычныя перавароты ў лютым і кастрычніку'. Такімі меркаваннямі перадвызначаны храналагічныя рамкі прапанаванага на суд чытачоў даследвання, яго структура і выкарыстаная тэрміналогія.
Поруч з абазначанай тут фармальна-тэрміналагічнай паўстае і непараўнальна важнейшая і складанейшая праблема спасціжэння сутнасці падзеяў, перажытых Расіяй, а разам з ёй і Беларуссю, у 1917 годзе. Сярод мноства гіпотэз, што выказваюцца зараз у дыскусіях аб прыродзе, характары і гістарычным значэнні Расійскай рэвалюцыі 1917 года, найбольш пераканаўча выглядаюць меркаванні, якія выводзяць яе падаплёку з канфлікту паміж аб’ектыўнай неабходнасцю для Расіі паскоранай індустрыйнай мадэрнізацыі — з аднаго боку, і сілай інерцыі традыцыяналісцкіх асноваў расійскага грамадства, аргані-
1 У сучаснай навуковай літаратуры не надаецца прынцыповага значэння размежаванню паняццяў “рэвалюцыя" і “пераварот": нярэдка яны ўжываюццаяк сінонімы. Такое становішча цалкам натуральнае, паколькі палітычны пераварот, г. зн. насільнае зрынанне старой збанкрутаванай улады, — неадлучны, вырашальны кампанент любой рэвалюцыі. Пры адсутнасці палітычнага перавароту гаварыць пра пераможную рэвалюцыю бессэнсоўна. Гэтым тлумачыцца, чаму пры характарыстыцы лютаўскіх і кастрычніцкіх падзей 1917 года наняццем “пераварот” (поруч з вызначэннем “рэвалюцыя”) неаднаразова карыстаўся У.І.Ленін (Гл.: Леннн В.й Полн. собр. соч. Т. 35. С. 214; Т. 36. С. 94, 529; Т. 37. С. 132, 444, 533; Т. 39. С. 179) і іншыя дзеячы рэвалюцыі, у тым ліку кіраўнікі бальшавінкіх арганізацый Беларусі і Заходняга фронту [гл.: Мясннков Л. йзбр. пронзведення. М . 1985. С 205; Кнорнн В Г йзбр. статьн н речн. Мн., 1990. С. 136—138, 147, 182; Хатаевіч М. Гомельская бальшавіцкая арганізацыя (3 успамінаў пра 1917 год) П Кастрычнік на Беларусі: 36. арт. і дак. Вып. 1. Мн., 1927. С. 60—62; і інш.].
заванага паводле імперскага тыпу, — з другога1. Расійская імперыя як «унікальная складанаарганізаваная этнасацыяльная сістэма, больш чым своеасабліва “размазаная” гісторыяй па наверхні адной шостай зямной сушы»-, з прычыны сваіх непамерных маштабаў, надзвычайнай этнакультурнай і канфесійнай стракатасці насельніцтва, абцяжаранага анахранічнымі ментальнымі комплексамі, грувасткай гіерархіі ўлады і г. д. упарта не паддавалася мадзрнізатарскім імпульсам, што перыядычна зыходзілі ад рэфарматарскай часткі “вярхоў” у другой палове XIX — пачатку XX ст. У экстрэмальных умовах Першай сусветнай вайны, у якую Расія ўвязалася праз свае імперска-месіянскія амбіцыі, названы канфлікт перарос у татальны крызіс усёй імперскай сістэмы, іпто і перадвызначыла выбух рэвалюцыі ў 1917 годзе.
Адной з сутнасных праяваў рэвалюцыйнага крызісу імперыі была тэндэнцыя да яе дэмантажу і ўтварэння на яе месцы ліэрагу кампактных, параўнальна аднародных паводле этнічнага складу насельніцтва, больш усіірымальных да мадэрнізатарскіх навацый нацыянальных дзяржаваў. Тэндэнцыя да заснавання нацыянальнай дзяржаўнасці выявілася ў ходзе рэвалюцыі і ў Беларусі. Аналіз гэтай тэндэнцыі на канкрэтна-гістарычным матэрыяле, выяўленне фактараў, якія стымулявалі і стрымлівалі яе, складае змест дадзенага даследвання.
У нрацы выкарыстаны матэрыялы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Менску, Бсларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастайтва, у некаторай ступені — архівасховішчаў Масквы, Санкт-Пецярбурга, Вільні. У сувязі з тым што поўных архіўных фондаў па тэматыцы даследвання фактычна не захавалася, аўтар скрупулёзна вывучаў шматлікія камплекты сталічных і мясцовых перыядычных выданняў часоў рэвалюцыі, інфармацыйны патэнцыял якіх пакуль недастаткова задзейнічаны беларускі.мі гісторыкамі. Добрай падмогай сталі апублікаваныя зборнікі дакументаў, мемуары, працы іншых даследнікаў.
1 Горннов М.М К вопросу о сушностн Октябрьской революцнн П Россмя в XX веке: нсторнкн мнра спорят. М., 1994. С. 153—155; Булдаков В.П. ймперство м росснйская революцнонность (Крмтмч. заметкн)//Отечественная нсторня. 1997 № І.С 42— 60; №2. С. 20—47.
’ Волобуев П.В . Булдаков В.П. Октябрьская революцпя: новыеподходы к нзученмю // Вопросы нстормн. 1996. № 5/6. С. 30.
* * *
Лўтар лічыць сваім маральным абавязка.м выказаць вялікую ўдзячнасць старэйшым калегам і настаўнікам, якія шчодра дзяліліся ведамі і даследчыцкім вопытам: доктару гістарычных навук, прафесару, акадэміку Нацыянальнай АН Беларусі І.М. Ігнаценку, доктару гістарычных навук М.В. Бічу (які, на жаль, гэтак раптоўна пакінуў нас), доктару гістарычных навук, прафесару М.С. Сташкевічу. Шчырая падзяка за дапамогу супрацоўнікам аддзела гісторыі Беларусі XIX — гіачатку XX ст. Інстытута гісторыі НАН Беларусі, а таксама ўсім, хто спрыяў выхаду гэтай працы ў свет.
Р а з д з е л I
ПАДЗЕННЕ РАСІЙСКАГА ЦАРЫЗМУ
IБЕЛАРУСЬ
ПАЛІТЫЧНАЕ СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІ
Першая сусветная вайна надзвычай абвастрыла праблемы і супярэчнасці, якімі была абцяжараная царская Расія. Усе галіны эканомікі, сацыяльна-палітычную сферу ахапіў крызіс, які да пачатку 1917 года набыў пагражальныя маштабы. Мільёны людзей знемагалі ў акопах, усё больш пагаршаліся ўмовы жыцця ў тыле. Ад скарачэння вытворчасці, перабояў у рабоце транспарту ў гарадах канчаліся запасы харчавання. над прамысловымі цэнтрамі навісла пагроза голаду.
На глебе харчовых нястачаў 23 лютага (8 сакавіка) 1917 года ў Петраградзе пачаліся антыўрадавыя хваляванні. Спробы ўладаў задупіыць выступленні ўзброенай сілай не мелі поспеху. 27 лютага рух перарос у збройнае паўстанне. Пераход на бок паўстанцаў Петраградскага гарнізона забяспечыў перамогу народнай рэвалюцыі ў сталіцы імперыі.
У ходзе паўстання ўтварыўся Петраградскі савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які, дзякуючы падтрымцы салдатаў, меў рэальную ўладу. Палітычнае аблічча савета вызначалі сацыял-дэмакраты (галоўным чынам меншавікі) і неанароднікі (трудавікі, эсзры), яго старшынёй стаў адзін з лідэраў меншавіцкай часткі РСДРГІ М.С. Чхеідзе. Адначасова намаганнямі нядаўняй думскай апазіцыі быў сфармаваны Часовы камітэт Дзяржаўнай думы. які ў ноч на 28 лютага абвясціў аб узяцці ўлады ў краіне. У выніку яго перамоваў з выканкамам Пеірасавета 1 сакавіка быў утвораны Часовы ўрад на чале з князем Г.Я. Львовым. Дамінавальнае становішча ў першым — “буржуазным" (сакавік красавік) і другім — кааліцыйным (май чэрвень) складах Часовага ўрада займалі кадэты. Ацэньваючы рэвалюцыю як буржуазна-дэмакрагычную, Петраградскі савет не ўзяў у свае рукі распарадчай і выканаўчай улады і выступіў у падтрымку Часовага ўрада, захаваўшы за сабой кантроль за яго дзейнасцю ў рэалізацыі супольна выпрацаванай праграмы дэмантажу старой палітычнай сістэмы. Часо-
вы ўрад мог выконваць свас функцыі, пакуль падтрымліваўся Саветам рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
Цар Мікалай II, якога рэвалюцыя заспела ў Стаўцы ў Магілеве, не здолеўшы задушыць паўстанне ў сталіцы і не знайшоўшы падтрымкі з боку вышэйшых военачальнікаў, 2 сакавіка 1917 г. адрокся ад трона на карысць брата Міхаіла. На наступны дзень Міхаіл падпісаў маніфест аб адмове прыняць трон да пастановы Устаноўчага сходу.
Прыйшоўшы да ўлады, расійскія лібералы і сацыялісты ўзялі на сябе адказнасць за развязанне ўсіх надзённых пытанняў жыцця краіны: аб міры, аб зямлі, аб стабілізацыі эканамічнага становішча. 3 падзеннем царызму нярускія народы імперыі звязвалі таксама ажыццяўленне сваёй даўняй мары — нацыянальнага вызвалення.
3 сакавіка 1917 года была апублікавана першая дэкларацыя Часовага ўрада, адзін з пунктаў якой утрымліваў абяцанне ўраўняць усіх грамадзян у правах незалежна ад саслоўнай, рэлігійнай і нацыянальнай прыналежнасці1. Спецыяльнай урадавай пастановай ад 20 сакавіка скасоўваліся абмежаванні датычна правоў жыхарства і перамяшчэння, уласнасці, заняткаў гандлем і прамысловасцю, паступлення на дзяржаўную і вайсковую службу і ў навучальныя ўстановы. Дазвалялася таксама ўжываць нацыянальныя мовы ў прыватных арганізацыях і навучальных установах, але руская мова захоўвала статус дзяржаўнай2. Што да Беларусі, дык пастанова давала адчувальны выйгрыш дзвюм групам насельніцтва: гэтак званым “асобам польскага паходжання” (пераважна паланізаваным мясцовым ураджэнцам) і габраям. Для іх адмяняліся абмежаванні маёмасных правоў у сферы землеўладання і землекарыстання, перашкоды пры перамяшчэнні па службе, атрыманні адукацыі, скасоўвалася мяжа аселасці.
Лдмена саслоўных, нацыяналыіых і рэлігійных абмежаванняў азначала ўсталяванне роўнасці перад законам усіх грамадзян як асобных індывідаў. Алс гарантыі асноўных правоў асобы не забяспечваюць аўтаматычна групавых правоў нацыянальных супольнасцяў3. Між тым, ні Часовы ўрад, ні ГІетраградскі савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў у сваіх першых дакументах не закраналі праблемы дзяржаўна-палітычнага статусу іпматлікіх народаў краіны, не прадугледжвалі рэфармавання нацыянальна-дзяржаўнай будовы Расійскай імперыі.
1 Революцнонное двнженне в Росснн после сверження самодержавня: Документы н матерналы. М., 1957. С. 419.
2 Вестннк Мннского губернского комнссара. 1917. 23 марта.
5Гл.:Соцнс. 1997. № І.С. 38.
Толькі ў дачыненні да Фінляндыі Часовы ўрад скасаваў нарматыўныя акгы канца XIX пачатку XX ст., што абмяжоўвалі яе аўтаномныя правы, гарантаваныя раней царызмам.
Акрамя таго, новае расійскае кіраўніцтва выказалася за аднаўленне незалежнасці Польшчы. 14 сакавіка 1917 года Петраградскі савет у адозве да польскага народа заявіў, што “Польшча мае права быць цалкам незалежнай у дзяржаўна-міжнародных дачыненнях”1. Рэдакцыйны артыкул “Свабода Польшчы”, апублікаваны ў друкаваным органе савета адначасова з адозвай, заклікаў палякаў да паўстання ва ўсіх трох частках Польшчы (расійскай, аўстрыйскай і германскай) за аб’яднанне ў адзіную дэмакратычную польскую рэспубліку2. Паколькі расійская частка Польшчы — Каралеўства Польскае — таксама была акупаваная аўстра-германскімі войскамі, то гэты крок Петрасавета фактычна ўяўляў сабою толькі дыпламатычны дэмарш у процівагу аналагічнай акцыі Германіі і Аўстра-Вугоршчыны, якія ў канцы 1916 года дэкларавалі ўтварэнне ў межах былой расійскай юрысдыкцыі “самастойнай” польскай дзяржавы і далі дазвол на заснаванне ў Варшаве падкантрольнай ім Часовай Дзяржаўная рады. Следам за Петраградскім саветам такі ж дэмарш ажыццявіў і Часовы ўрад. 16 сакавіка 1917 года ў сваім звароце да палякаў сн згадзіўся прыэнаць незалежнасць Польшчы пры ўмове ўстанаўлення яе межаў з санкцыі Уссрасійскага Устаноўчага сходу і ўступлення яе ў “свабодны ваенны хаўрус” з Расіяй. Акрамя таго, ва ўрадавым звароце выказвалася спадзяванне, што “звязаныя з ГІольшчай вякамі супольнага жыцця народы атрымаюць пры гэтым трывалае забеспячэнне свайго грамадзянскага і нацыянальнага існавання”3. Варшаўская Часовая Дзяржаўная рада не прамарудзіла з адказам, у якім усе выстаўленыя расійскім бокам умовы адхіліла і недвухсэнсоўна заявіла прэтэнзіі на “тэрыторыю, што ляжыць паміж этнаграфічнай Польшчай і Расіяй, здаўна звязаную з лёсам Польшчы”. Лёс гэтых земляў, паводле меркавання рады, “павінен быць развязаны з гледзішча дзяржаўных інтарэсаў незалежнай Польшчы і з павагай да волі народаў, што насяляюць гэтую тэрыторыю”4. Тым самым ужо ў 1917 годзе было пасеяна зерне тэрытарыяльнага канфлікту паміж новай Расіяй і будучай незалежнай Польшчай, у эпіцэнтры якога мусіла апынуцца Беларусі,.
1 Нзвестня Пстроградского Совета рабочнх н солдагскнх депутагов. 1417 15марта.
’ Там же.
3 Документы н матерналы по нсторнн советско-польскнх отношеннй Т. 1. М . 1963. С. 35—36.
4 Там же. С. 43—44.
Што да перспектыў дзяржаўнага ўладкавання іншых народаў Расіі, то яе рэвалюцыйныя ўлады нязменна ўхіляліся ад вызначэння выразных падыходаў, спасылаючыся на сваю неправамоцнасць вырашаць гэтыя пытанні да Устаноўчага сходу. (Што, аднак, не перашкодзіла канкрэтна выказацца наконт Фінляндыі і Польшчы.)
Праўда, у згаданай адозве да палякаў Петраградскі савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў абвяшчаў, што “дэмакратыя Расіі стаіць на грунце нрызнання нацыянальна-палітычнага самавызначэння народаў”. Такім жа пафасам быў прасякнуты і маніфест савета “Да народаў усяго свету”'. 27 сакавіка ў заяве аб мэтах вайны прынцып самавызначэння прызнаў і Часовы ўрад: “Мэта свабоднай Расіі — не панаванне над іншымі народамі, не адабранне ў іх нацыянальнага набытку, не гвалтоўны захоп чужых тэрыторый, але сцвярджэнне трывалага міру на аснове самавызначэння народаў’”. Аднак не выпадкова лозунгу нацыянальнага самавызначэння знайшлося месца найперш у дакументах, прысвечаных вонкавай палітыцы: іх аўтары выказвалі гатоўнасць дастасоўваць яго да народаў, падуладных іншым дзяржавам (асабліва ўдзельніцам варожай кааліцыі), але не схільныя былі надзяляць правам самавызначэння “іншародцаў” самой Расіі. Тым не менш з’яўленне адпаведных фармулёвак у афіцыйных заявах давала магчымасць апеляваць да іх і лідэрам нацыянальных рухаў нярускіх народаў краіны.
Здабытыя ў ходзе рэвалюцыі шырокія палітычныя свабоды, аслабленне цэнтральнай агульнарасійскай улады стварылі спрыяльныя ўмовы для легалізацыі, арганізацыйнага афармлення і абвяшчэння праграм гэтых рухаў. У авангардзе працэсу ішлі ўкраінцы. Ужо на пачатку сакавіка 1917 года ў Кіеве з прадстаўнікоў украінскіх арганізацый фармуецца іх каардынацыйны орган Украінская Цэнтральная рада. Яна выказваецца за пераўтварэнне Расійскай імперыі ў дэмакратычную федэратыўную рэспубліку, дзе кожны народ павінен атрымаць права нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі. 19 сакавіка гэтыя патрабаванні падтрымлівае грандыёзная 100-тысячная маніфестацыя ў Кісве пад жоўта-блакітнымі сцягамі. Тэрыторыю будучай аўтаномнай Украіны Цэнтральная рада вызначала ў складзе Кіеўскай, Надольскай, Валынскай, Палтаўскай, Чарнігаўскай, Харкаўскай, Хсрсонскай, Екацярынаслаўскай, Бесарабскай і сумежных частак Таўрыдскай, Варонежскай і Курскай губерняў3.
1 Гл.: НзвестняПегроградскогоСоветарабочнх нсолдатскмх депутатов. 1917. 15марта ’ Там же. 29 марта.
’ Революцнонное двнженне в Росснн после сверження самодержавмя. С. 714; Ммнц Н Н. йсторня Велнкого Октября. 2-е нзд Т. 2. М_, 1978. С. 164
12-13 сакавіка 1917 года Паўднёва-Відземскі земскі з’езду г. Вальмар (цяпер г. Валміера, Латвійская рэспубліка) прызнаў нсабходным утварэннс цэласнай адміністрацыйнай адзінкі пад назовам “Латвія”, якой належыць надаць статус аўтаноміі на чале з сеймам, надзеленым заканадаўчымі правамі па пытаннях мясцовага жыцця. Аўтаномная Латвія павінна аб’яднаць усе населеныя латышамі землі ў складзе Курляндскай губерні, 4 паветаў Ліфляндскай і 3 паветаў (Рэжыцкага, Люцынскага і Дзвінскага) Віцебскай губерняў'.
Праз некаторы час, у ліпені 1917 года, палітычнай аўтаноміі для Латвіі запатрабаваў і Рыжскі савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў2 — факт, цікавы для супастаўлення з пазіцыяй па нацыянальным пытанні саветаў Беларусі, аб чым гаворка ніжэй.
У сакавіку 1917 года прадстаўнікі некалькіх летувіскіх палітычных партый, што дзейнічалі на тэрыторыі Расіі (за час вайны там апынулася вялікая частка насельніцтва Летувы), утварылі ў Петраградзе Летувіскі нацыянальны савет, які прызнаў, што “Літва павінна быць вылучана ў самастойную адміністрацыйную адзінку, прычым кіраванне Літвой павінна быць даручана органам і асобам з асяроддзя самога насельніцтва Літвы”3, Тэрмін “Літва” вытлумачваўся Летувіскім саветам не ў этнаграфічным, а ў губернска-адміністрацыйным сэнсе: летувіскія палітыкі ўключалі ў склад Летувы Ковенскую, Сувалкаўскую і Віленскую губерні цалкам, у тым ліку тыя паветы, дзе летувіскае насельніцтва знаходзілася ў меншыні4. Выказвалася патрабаванне ўвесці ў неакупаваных паветах Віленскай губерні (Дзісенскім, Вілейскім і Ашмянскім) летувіскую адміністрацыю. Для ажыццяўлення гэтых намераў Летувіскі нацыянальны савет 13 сакавіка пастанавіў сфармаваць Часовы камітэт для кіравання Летувой у складзе 12 летувісаў і 12 чалавск ад іншых народаў, што насяляюць край (6 беларусаў, 3 габраяў, 2 палякаў і 1 рускага). Часоваму камітэту належала падрыхтаваць скліканне Устаноўчага сходу Летувы. які павінен быў вызначыць форму кіравання краем і стаўленне да суседзяў5. Гэтая праграма была даведзена да ведама Часовага ўрада.
1 Революцяонноедвнженнев Росснн после сверження самодержавня. С. 716—717.
2 Революцня н нацнональный вопрос: Документы н матермалы по нсторнн нацмонального вопроса в Росснн н в СССР в XX в. / Под ред. С.М Днманштейна. М.. 1930. С. 241 242.
5 Революцнонное двнженне в Росснн после сверженмя самодержавня. С. 730.
4 Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей НА РБ). ф. 60, воп. 3, спр. 171, арк. 19 —22; спр. 175, арк. 10— 13.
5 Революцяонное двмженне в Росснн после сверження самодержавня. С.731.
Аналагічныя імкненні да нацыянальнага самавызначэння ўжо ў сакавіку 1917 года выявіліся і сярод многіх іншых народаў Расіі. У Эстоніі, Малдове, Закаўказзі, ГІаволжы, Сярэдняй Азіі, Сібіры ўтвараліся разнастайныя нацыянальныя ўстановы і арганізацыі, якія распрацоўвалі праекты дзяржаўнага жыцця на асновах роўнасці і суверэнітэту народаў. Бальшыня гэтых праектаў у той час зводзілася да патрабавання федэратыўнага ладу Расіі, дзяржаўна-тэрытарыяльнай і культурнай аўтаноміі кожнага народа. Паводле некаторых звестак, у псршыя месяцы рэвалюцыі прадстаўнікі 37 народаў і краёў падалі Часоваму ўраду заявы з пажаданнем аўтаноміі'.
3 актывізацыяй нацыянальна-вызволыіых рухаў зараджалася тэндэнцыя да ўсталявання паміж народамі былой Расійскай імперыі федэратыўных дачыненняў. Аб’ектыўна паўставала пытанне пра месца ў будучай федэрацыі і беларускага народа. Дзяржаваўтваральныя працэсы, што пазначыліся ва ўкраінцаў, латышоў, летувісаў, верагодная перспектыва адраджэння незалежнай Польшчы наўпрост закраналі яго нацыянальныя інтарэсы, ставілі псрад неабходнасцю раней ці пазней тэрытарыяльна размсжавацца з суседзя.мі. Выказаныя польскімі і летувіскімі палітыкамі прэтэнзіі на землі з пераважна беларускім насельніцтвам не абяцалі лёгкасці ў рэалізацыі гэтай задачы. Геапалітычная сітуацыя, што складвалася вакол Беларусі, няўхільна выносіла, такім чынам, у парадак дня праблему самавыяўлення беларусамі сваіх нацыянальна-дзяржаўных запатрабаванняў.
Вызначальныя перадумовы для пастаноўкі бсларускага пытання і выбару шляхоў яго развязання маглі скласціся найперш на тэрыторыі самога краю. Аднак на фармаванне такіх перадумоў тут накладваўся цэлы шэраг фактараў як доўгатэрміновага, так і сітуацыйнага кшталту, якія сур’ёзна ўскладнялі афармленне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, абцяжарвалі ўсведамленне імі сваіх палітычных інтарэсаў. У самым агульным плане гэтыя фактары вынікалі з таго, што за больш чым стогадовае знаходжанне ў складзе Расійскай імперыі Беларусь аказалася глыбока інкарпараваная ў агульнарасійскую эканоміку і агульнаімперскія дзяржаўна-палітычныя структуры, зведвала з боку Расіі моцны культурна-моўны ўплыў.
Паводле перапісу 1897 года, у Расійскай імперыі пражывала 5885,5 тыс. беларусаў, што складала 4,7% ад усяго насельніцтва краіны. Сярод іншых народаў імперыі беларусы па колькасці зай.малі 4-е месца (пасля рускіх, украінцаў і палякаў). Абсалютная бальшыня беларуска-
Мялешка I. Натуральныя саюзнікі // Гоман. 1917. 6 ліп.
га насельніцтва — 5710 тыс. чалавек — была даволі кампактна расселена на тэрыторыі гэтак званага Паўночна-Заходняга краю (Віленская, Віцебская, Гарадзенская, Ковенская, Магілеўская, Менская губ.) і некаторых прылеглых паветаў Смаленскай, Чарнігаўскай і Сувалкаўскай губерняў. У пяці гэтак званых заходніх губернях (Магілеўскай, Менскай і большасці паветаў Віленскай, Віцебскай і Гарадзенскай) беларусы колькасна пераважалі — 5408 тыс. чалавек. Астатнюю частку насельніцтва заходніх губерняў (3,1 млн. чалавек) складалі рускія, палякі, украінцы, габраі, летувісы, латышы і інш. На абшары, адпаведным тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь, беларусаў у 1897 годзе пражывала 4989 тыс. чалавек (78,2% насельніцтва)1.
У другой палове XIX — пачатку XX ст. выразна праявіла сябе тэндэнцыя да эканамічнай, палітычнай і нацыянальна-культурнай кансалідацыі беларускага этнасу. ГІасля адмены прыгоннага права (1861 г.) у ходзе развіцця капіталістычных адносін, паглыблення спецыялізацыі, паскоранага развіцця прамысловасці, сельскай гаспадаркі і гандлю ўмацоўваліся гаспадарчыя сувязі паміж рознымі часткамі краю, паступова пераадольвалася іх эканамічная раз’яднанасць. Да пачатку XX ст. у межах беларускай тэрыторыі складаўся рэгіянальны рынак — аб’ектыўная аснова агульнасці эканамічнага жыцця нацыі2.
3 часоў паўстання 1863—1864 гадоў на чале з К. Каліноўскім у новую стадыю ўступае беларускі нацыянальны рух. У агульнакраёвым вызваленчым патоку — раней пераважна польскім паводле ідэйнакультурнай афарбоўкі — спакваля вылучаецца ўласна беларускі струмень. Зараджаецца беларуская нацыянальная ідэя. На пачатку 1880-х гадоў сацыяльна-рэвалюцыйная народніцкая група “Гоман” упершыню абвясціла аб існаванні самастойнага беларускага этнасу. Мастацкая і публіцыстычная творчасць Ф. Багушэвіча і яго паслядоўнікаў абуджала нацыянальную самасвядомасць беларусаў. Гэтаму спрыяла і развіццё навуковага беларусазнаўства. У 1902-1903 гадах узнікае першая нацыянальная палітычная партыя Беларуская сацыялістычная грамада. Сярод праграмных мэтаў БСГ звяржэнне расійскага самадзяржаўя і ўстанаўленне федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі са свабодным самавызначэннем беларускага і іншых наро-
1 Новнна А. [Луцкевнч А.]. Белорусы П Формы наннонального двнження в современных государствах. Спб., 1910. С. 385; Польскі С., Мацюнін С. Беларусы: колькі і дзе? // Літаратура і мастацтва. 1989. Зсак.; Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. I. Мн.. 1994. С. 329—333.
Некалькі іншыя вынікі падлікаў, атрыманыя польскі.м этнадэмографам, гл.: Эбэрхардт П. Дэмаграфічная сітуацыя на Беларусі: 1898—1989. Мн., 1997. С. 22—51.
2 Гісторыя Беларускай ССР. Т. 2. Мн., 1972. С 188.
28 ■ РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ даў, а таксама скараванне прыватнай уласнасці як падмурку капіталістычнага ладу і пераход зямлі, сродкаў вытворчасці і камунікацый у агульнанародную ўласнасць. У перыяд першай расійскай рэвалюцыі 1905—1907 гадоў І'рамада ў блоку з іншымі левымі партыямі практыкавала радыкальныя метады барацьбы, а пасля таго як царызму ўдалося загасіць рэвалюцыйны пажар, засяродзілася на легальнай культурна-асветніцкай працы. У гэты час узніклі ііершыя беларускія выдавецтвы (“Загляне сонца і ў наша ваконца”, “Наша хата”, “ПалачанііГ), перыядычныя выданні (“Наша доля”, “Наша Ніва”, “Беларус”, “Лучынка”, “Саха”). Сфармавалася магутная плеяда пісьменнікаў — класікаў беларускай літаратуры: Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, А. Гарун, 3. Бядуля, М. Гарэцкі і інш. Зарадзіліся нацыянальны тэатр. музыка, выяўленчае мастацтва.
Аднак працэс кансалідацыі беларускага этнасу, ператварэння яго ў сучасную нацыю праходзіў досыць марудна — найперш таму, што адбываўся ва ўмовах адсутнасці нацыянальнай дзяржаўнасці. У складзе Расійскай імперыі Беларусь нетолькі не мела якой-небудзь палітычнай самастойнасці, але не з’яўлялася нават адміністрацыйнай адзінкай. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел краю ажыццяўляўся перш за ўсё з улікам паліцэйскіх і фіскальных мэтаў царызму, а не этнічнага складу насельніцтва. Беларуская тэрыторыя была размеркаваная паміж некалькімі губернямі, межы якіх не адпавядалі этнічным межам. Гэтыя губерні — кожная паасобку — былі жорстка падпарадкаваныя імперскаму цэнтру, але да канца 1917 года сістэмай кіравання практычна ніяк не звязваліся паміж сабою. Такое становішча размывала культурна-гістарычную самабытнасць краю, вяло да яго ўніфікацыі з іншымі рэгіёнамі Расіі, стрымлівала выяўленне мясцовай ініцыятывы.
Другая асаблівасць працэсу фармавання беларускай нацыі паводле яго палітычна-тэрытарыяльных перадумоў палягала ў тым, што ў адрозненне ад іншых нацыянальных рэгіёнаў на ўскраінах імперыі беларускі этнічны абшар быў цалкам уключаны ў расійскую імперскую прастору, яго межы практычна нідзе не выходзілі за дзяржаўныя межы царскай Расіі. 3 аднаго боку, гэтым аб’ектыўна захоўвалася адносная цэласнасць этнічнай тэрыторыі беларусаў. Але, з другога боку, такое становішча аблягчала ажыццяўленне царызмам асімілятарскай палітыкі, бо ў сваім супраціўленні ёй беларускі этнас не меў вонкавай маральнай і арганізацыйнай падтрымкі, якою, прыкладам, для ўкраінцаў Расіі была ўкраінская нацыянальна-культурная аўтаномія ў Аўстра-Вугоршчыне, для летувісаў — летувіскі этнічны анклаў ва Усходняй Прусіі і
г. д. Адзначанай асаблівасцю геапалітычнага размяшчэння беларусаў быў абумоўлены і той факт, што беларускае пытанне (у адрозненне, напрыклад, ад польскага) занадта доўга засгавалася толькі ўнутранай справай Расіі, адпаведна беларускі рух, які ўздымаў гэтае пытанне, — феноменам толькі ўнузрырасійскага палітычнага жыцця. Да самага пачатку Першай сусветнай вайны Беларусь практычна не ўваходзіла ў сферу геапалітычных інтарэсаў ніякай іншай дзяржавы. Таму беларускія адраджэнцы калі і спрабавалі ў той перыяд завязаць нскаторыя міжнародныя кантакты (з немцамі, ірландцамі), то гэта адбывалася эпізадычна і толькі на ўзроўні грамадскіх сувязяў. Для ўключэння беларускага пытання ў сферу міждзяржаўных адносін не было аб’ектыўных перадумоў, яны з’явіліся толькі ў ходзе сусветнай вайны.
Сур’ёзнай перашкодай для нацыянальнай кансалідацыі беларускага насельніцтва ва ўмовах яго амаль пагалоўнай рэлігійнасці быў канфесійны падзел на праваслаўных і католікаў. У канцы XIX стагоддзя ў пяці заходніх губернях нражывала каля 5120 тыс. праваслаўных і каля 1950 тыс. католікаў'. На момант рэвалюцыі 1917 года суадносіны паміж беларусамі-праваслаўнымі і беларусамі-католікамі, паводле некаторых звестак, вызначаліся як 7,5 : 2,52. Рэлігійная раздвоенасць беларускага этнасу шырока выкарыстоўвалася як царскімі ўладамі, так і польскім памешчыцка-клерыкальным нацыяналізмам. Шляхам вытанчанай прапаганды царква і касцёл пераконвалі нацыянальна маласвядомага беларускага селяніна і гарадскога абывацеля ў ідэнтычнасці ланяццяў “рэлігія” і “нацыянальнасць”, унушалі, што кожны праваслаўны — гэта рускі, а кожны католік — паляк.
Найбольшую небяспеку для нацыянальнай тоеснасці беларусаў уяўляла русіфікатарская палітыка царызму. Накіраваная першапачаткова супраць “польскасці” ў краі, яна была заклікана надаць яму “нстннно русское” аблічча. Дзеля гэтага сілаю дзяржаўнага апарату, адпаведным чынам apt анізаванай сістэмы асветы, уздзеяннем афіцыйнага друку, царквы і г. д. заглушаліся і праявы беларускай самабытнасці. У прыватнасці, закрыццё з мэтай нейтралізацыі “польскіх уплываў” Віленскага універсітэта (1832 г.) і Горы-Горацкага земляробчага інстытута (1864 г.) пазбавіла край вышэйшых навучальных устаноў, з-за чаго атрыманне вышэйшай адукацыі на радзіме аказалася немагчымым таксама і для беларусаў. Навучанне тутэйшых ура-
' Wasilcwski L. Kresy Wschodnie. Warszawa: Krakow, 1917. S. 52—53; Канфесіі на Беларусі (канец XVIII—XX ст). Мн., 1998. С. 75.
’Кгупіса. 1917. 22 kastr.
джэнцаў па-за межамі Беларусі паскарала іх дэнацыяналізацыю, стрымлівала фармаванне нацыянальнай інтэлігенцыі, што адмоўна адбівалася на разгортванні беларускага грамадска-культурнага і палітычнага руху.
Размыванню беларускай ідэнтычнасці спрыялі параўналыіа невялікая этнакультурная дыстанцыя паміж беларусамі і суседнімі славянскімі народамі, а таксама страты, панесеныя беларускім этнасам у сферы нацыянальна-гістарычнай атрыбутыкі і сімволікі (працяглая няпэўнасць і шматварыянтнасць саманазвы і наймення тэрыторыі пражывання, неадназначнасць праблемы правапераемнасці гістарычнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага і г. д.).
Усе пералічаныя і шмат іншых фактараў спрычыніліся да таго, што беларускае насельніцтва, найперш яго верхнія пласты, прыкметнымі тэмпамі дэнацыяналізавалася. Паводле падліку расійскіх этнадэмографаў, удзельная вага беларусаў у складзе насельніцтва Беларуска-Летувіскага рэгіёна імперыі (у яго аўтары ўключылі Смаленскую, Віцебскую, Магілеўскую, Віленскую, Менскую, Гарадзенскую, Ковснскую і Сувалкаўскую губ.) знізілася з 47,9% у 1897 годзе да 44,8% у 1917 годзе, у тым ліку ў Віцебскай губерні — з 53,0 да 41,3%, у Магілеўскай — з 82,4 да 50,3% і г. д. Толькі ў Гарадзснскай губерні доля беларусаў вырасла з 44,0% у 1897 годзе да 68,7% у 1914 годзе (г. зн. больш чым у 1,5 раза), але галоўным чынам за кошт беларускай ідэнтыфікацыі насельніцтва ў Кобрынскім і Бельскім паветах, раней аднесенага да ўкраінцаў. Адначасова ўдзельная вага рускіх на працягу 1897—1917 гадоў павялічылася ў Беларуска-Летувіскім рэгіёне з 16,9 да 23,6%’. Працэс русіфікацыі, натуральна, у першую чаргу закрануў праваслаўную частку этнасу, асабліва чыноўнікаў, духавенства і беларускую буржуазію, якая, будучы ў стадыі станаўлення і далучаючыся да пануючай нацыі, атрымлівала пэўныя выгоды і перавагі ў канкурэнтнай барацьбе з габрайскай і польскай буржуазіяй. Каталіцкае насельніцтва, хоць і звсдвала значныя абмежаванні ў грамадзянскіх правах з боку царызму. у пераважнай бальшыні лічыла сябе палякамі2.
Першая сусветная вайна, што выбухнула ў 1914 годзе, яшчэ больш заблытала і без таго складаную дынаміку этнасацыяльных працэсаў у
1 Брук С.Н., Кабузан В.11. Этннческнй состав населення Россна (1719—1917 гг ) II Советская этнографня. 1980. № 6. С. 29; Онн же. Дннамнка н этнвческнй состав населення Росснн в эпоху нмперналнзма (конец XIX в. — 1917 г.) // РІсторня СССР. 1980. №3. С. 91.
2 Бнч М О Рабочее двмженііе в Белорусснн в 1861 -1904 гг. Мн.. 1983. С. 33—34.
Беларусі. 3 пачаткам баявых дзеянняў на тэрыторыі Польшчы і Прыбалтыкі адтуль на ўсход накіраваўся вялізны паток бежанцаў. Частка іх асела ў Беларусі. Паводле дадзеных польскіх даследнікаў, у Менскай губерні асталявалася 100 тыс. бежанцаў-палякаў, у Магілеўскай — больш за 75 тыс. Тысячы бежанцаў з Польшчы атабарыліся і на Віцебшчыне1. За кошт гэтага ў краі павялічылася колькасць асобаў польскай нацыянальнасці.
У сваю чаргу вайна сарвала з наседжаных месцаў масы насельнікаў самой Беларусі. Сотні тысяч мужчын былі мабілізаваны ў царскую армію. За ўвесь перыяд вайны з Менскай, Віцебскай, Магілеўскай губерняў і ўсходніх паветаў Віленскай адправіліся ваяваць 682,2 тыс. чалавек, што складала 12—13% насельніцтва гэтага рэгіёна2. 3 улікам мабілізаваных у заходнім рэгіёне Беларусі (па якім дакладныя звесткі не выяўлены) можна дапусціць, што ўсяго ў расійскую армію за час вайны было прызвана не менш за 800 тыс. беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі. Паводле некаторых (не выключана, што няпоўных) падлікаў, у 1917 годзе у расійскай арміі служылі 308 тыс. беларусаў3.
Па меры набліжэння фронту да Беларусі адсюль таксама рушылі на ўсход бежанцы. 3 агульнай колькасці бежанцаў з усіх франтоў 3,2—3,5 млн. чалавек (на пачатак 1917 г.) ураджэнцаў беларускіх губерняў налічвалася 1,1—1,3 млн.4 Найболып беларускіх бежанцаў асела ў Тамбоўскай, Самарскай, Саратаўскай, Калужскай, Уфімскай, Казанскай, Ежацярынаслаўскай губернях, у Петраградзе і Маскве.
Увосень 1915 года пасля цяжкіх паражэнняў царскай арміі расійска-германскі фронт стабілізаваўся, перарэзаўшы тэрыторыю Беларусі па лініі Дзвінск — Браслаў — Паставы — Смаргонь — Баранавічы Пінск. Заходняя частка краю (50 тыс. кв. км тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь, 25% яе агульнай плошчы; у 1913 годзе там пражыва-
1 Deruga A. Z dziejow sprawy bialoruskiej w latach 1917—1918 H Przeglitd Historyczny. 1968. T. 59. Zesz. 4. S. 716—717.
’ Россня в мнровой войне 1914—1918 rr. (в цнфрах). M., 1925. С. 4, 21, 49.
3 Мнллер В.Н. О месте русской армнн в полнтнческой жнзнн страны 1917 г. // Окгябрьская революцня. Народ: ее творец нлн заложннк? М., 1992. С. 262—263.
1 Мікалаевіч А. Бежанцы першай сусветнай вайны // Спадчына. 1994. № 3. С. 19; Канчер Е.С. Белорусскнй вопрос. Пг., 1919. С. 112—113; Бабков А.М. Беженское двнженне в Беларусн в годы первой мнровой войны Ц Пстарычная навука і пстарычная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь (Новыя канцэпцыі 1 падыходы); Тэзісы дакл. і паведамл. Ч. 1 Гісторыя Беларусі. Мн.. 1993. С. 148—149; Сападков Й.М. Соцнально-экономнческое положенне Белорусснв до Велнкой Октябрьской соцналнстнческой революцнн. Мн , 1957. С. 135.
ла 2,6 млн. чал.) была акупаваная нямсцкімі войскамі'. У зоне акупацыі апынуліся таксама беларусы Беласточчыны, Віленшчыны і Аўгустоўскага павета Сувалкаўскай губерні. Уся гэтая тэрыторыя знаходзілася па-за арбітай падзей расійскай рэвалюцыі.
Беларускія абшары на ўсход ад лініі германскіх і расійскіх акопаў (больш за 150 тыс. кв. км тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, 75% яс агульнай плошчы) заставаліся пад юрысдыкцыяй Расіі. Паводле ацэначных дадзеных, у 1917 годзе сярод падцаных Расійскай дзяржавы беларусаў (з улікам тых, хто апынуўся на франтах і ў бежанстве) было 5023,3 тыс. чалавек, што склала 3,3% ад усяго насельніцтва імперыі ў тагачасных яс фактычных межах. Нягледзячы на зніжэнне ўдзельнай вагі ў параўнанні з канцом XIX ст., беларусы перамясціліся зараз з 4-га на 3-е месца (за кошт рэзкага змяншэння колькасці палякаў, асноўная маса якіх засталася за лініяй фронту)2.
Такім чынам, рэвалюцыю 1917 года Беларусь сустрэла падзеленай з поўначы на поўдзень лініяй германа-расійскага фронту. Па абодва яго бакі размясціліся шматтысячныя варожыя арміі (336 тыс. чалавек з гсрманскага боку, больш за 1,5 млн. — з расійскага)3. Разам з імі на Беларусь наплыла маса бежанцаў з Польшчы і Прыбалтыкі, мноства рабочых ваенных майстэрняў і чыгунак, чыноўнікаў розных тылавых устаноў з унутраных губерняў Расіі у агульнай колькасці не менш за 1 млн. чалавек. Гэтыя часовыя насельнікі, не будучы мясцовымі ўраджэнцамі, паводле свайго аб’ектыўнага становішча не маглі стаць сацыяльнай базай руху за самавызначэнне Беларусі. У той жа час дзякуючы сваёй масе і актыўнасці “прышлы элемснт” краю рабіўся магутным фактарам уплыву на яго грамадска-палітычнае жыццё, духоўна-маральную атмасферу.
Тым часам патэнцыйнае апірышча беларускага руху ў асобе мабілізаваных салдат і афіцэраў, эвакуяваваных рабочых і службоўцаў, бежанцаў-беларусаў часткова перамясцілася за межы Беларусі. Там, апынуўшыся ў іншаэтнічным атачэнні, яны выразней усведамлялі сваю нацыянальную адметнасць і станавіліся больш успрымальнымі
1 Победа советской властн в Белоруссвн Мн., 1967 С. 388; Круталевнч В А Рожденне Белорусской Советской Республнкн (На путм к провозглашеітю республнкн. Окт.
1917 — дек 1918 гг). Мн.. 1975. С. 154; Туронак Ю. Беларусь паднямецкай акупацыяй.
Мн., 1993. С 13.
! Поляков Ю.А.. Кнселсв Н.Н Чнсленность н нацнональный состав населепня Рос снн в 1917 году // Вопросы нсторнн. 1980. № 6. С 46
5 [Бабкоў A M ] Палітыка Германіі ў адносінах да Беларусі ў гады першай сусветнай вайны (1915 пачаіак 1918 гг.) Гомель, 1996. С 4; Россмя в мнровой войне 1914—1918 гг. (в цнфрах) С 24
да ідэй нацыянальнага вызвалення. Аднак, адарваная ад радзімы і да таго ж расцярушаная па розных кутках неабсяжнай імперыі, гэтая частка беларускага народа не магла прыняць непасрэдны ўдзел у перыпетыях рэвалюцыйнай барацьбы на тэрыторыі самога краю, хоць менавіта тут у першую чаргу вырашалася, ці здабудуць беларусы права на самастойнае свабоднае развіццё на аснове ўласнай дзяржаўнасці.
Вестка з Петраграда пра падзенне царызму ў лічаныя дні стала вядомая жыхарам губернскіх і павятовых цэнтраў, мястэчак Беларусі, салдатам Заходняга фронту. Насельніцтва, як правіла, з энтузіязмам сустракала гэтую навіну. ГІаўсюдна наладжваліся сходы, мітынгі, дэманстрацыі, удзельнікі якіх раззбройвалі паліцыю і жандармерыю, вызвалялі з турмаў палітычных зняволеных. Масавыя маніфестацыі адбыліся на пачатку сакавіка ў Менску, Віцебску, Магілеве, Гомелі.
Ва ўмовах рэвалюцыйнага ўздыму дзейнасць старога дзяржаўнага апарату была паралізаваная. Як правіла, без указанняў з цэнтра, з ініцыятывы гарадскіх дум, земстваў, установаў Усерасійскага земскага саюза і Усерасійскага саюза гарадоў, палітычна актыўных групаў інтэлігенцыі для забеспячэння парадку і бяспекі насельніцтва на месцах сталі ўзнікаць самадзейныя грамадскія арганізацыі. Часцей за ўсё яны называліся камітэтамі грамадскай бяспекі.
На працягу першага тыдня сакавіка калегіяльны орган кіравання горадам утварыўся ў Менску. Вечарам 3 сакавіка нарада прадстаўнікоў ад розных арганізацый і групаў насельніцтва выбрала старшыню губернскай земскай управы Б.М. Самойленку цывільным камендантам горада. Наўзамен раззброенай паліцыі з супрацоўнікаў УЗС пачала фармавацца гарадская міліцыя'. 7 сакавіка 1917 года на сходзе ірамадскасці (больш за 100 чалавек) пад старшынствам накіраванага ў Менск дэпутата Дзяржаўнай думы М.М. Шчэпкіна была прынятая пастанова ўтварыць гарадскі Камітэт грамадскай бяспекі. Ужо пры яго выбранні заявіла пра сябе этнічная стракатасць насельніцтва горада: пасланцы некаторых нацыянальных групаў, спасылаючыся на іх высокую ўдзельную вагу сярод гараджан, запатрабавалі пераважнага прадстаўніцтва ў камітэце2. У выніку дыскусіі ў камітэт увайшлі 6 чалавек ад гарадской управы (М.В. Доўнар-Запольскі, М.Г. Парфіяновіч, В.Ф. Цывінскі і інш.), 3 — ад фармуемага савета рабочых дэпутатаў (М.В. Фрунзе, І.В. Шлегель, І.В. Тэўмін), 2 — ад габраяў (Е.С.
1 Мннскнй голос. 1917. 5 н 6 марта: Велнкая Октябрьская соцналнстнческая ревогаоцня в Белорусснм. Документы н матерналы. Т. 1. Мн , 1957. С. 82.
1 Гл.: Вестннк Мннского губернского комнссара 1917. 29 марта.
Хургін і А.М. Каплан), па аднаму — ад рускіх (С.П. Кавалік), палякаў (В.В. Янчэўскі) і беларусаў (П.П. Аляксюк); адно месца было зарэзервавана для вайскоўцаў'.
Уначы на 5 сакавіка 1917 года ўступіў у кіраванне Віцебскі гарадскі грамадскі камітэт, створаны з ініцыятывы дэпутатаў гарадской думы. У ім былі прадстаўлены 48 арганізацый і ўстановаў: савет рабочых дэпутатаў, карпарацыя чыноўнікаў, стараверы, купецтва, гарадская дума, кааператывы, а таксама польскія, габрайскія, латышскія і летувіскія нацыянальныя арганізацыі. Прэзідыум камітэта ўзначалілі былы дэпутат I Дзяржаўнай думы А.А. Валковіч (старшыня), Р.Я. Арансон (намеснік старшыні), Тарле, Алонаў, Ражноўскі, Успенскі, Лузгін, Пісарэўскі2.
У Магілеве ініцыятыва рэарганізацыі мясцовага кіравання таксама зыходзіла ад гарадской думы, якая правяла выбары ўпаўнаважаных ад розных арганізацый у Выканаўчы камітэт па ахове грамадскай бяспекі. 8 сакавіка на яго першым сходзе з удзелам 250 чалавек быў сфармаваны прэзідыум і 3 секцыі (асведамляльная, міліцыйная і харчовая). У кіраўніцтве прэзідыума і секцый прадугледжвалася роўнае прадстаўніцтва ад ірох нацыянальных групаў гараджан: рускіх (пад найменнем якіх фігуравалі і праваслаўныя беларусы), палякаў (улучаючы беларусаў-каталікоў) і габраяў3.
Такія ж камітэты ў сакавіку 1917 года ўзніклі гаксама ў Гомелі, Оршы, Полацку, Горках, Быхаве, Рагачове ды іншых гарадах Беларусі. Галоўнай агульнай рысай гэтых установаў быў іх кааліцыйны склад. Гіоруч з маёмаснымі класамі ў камітэтах былі прадстаўлены гарадскія нізы, рабочыя, салдаты. У іх уваходзілі прыхільнікі розных палітычных поглядаў, у тым ліку сацыялістычных. У бальшыні вынадкаў з камітэтамі грамадскай бяспекі супрацоўнічалі саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Другой іх адмстнасцю ў Беларусі было імкненне забяспечыць справядлівае прадстаўніцтва розных нацыянальнасцяў. Пры гэтым, аднак, звяртае на сябе ўвагу тое, што беларусы не заўсёды вылучаліся ў якасці асобнай нацыянальнай групы.
Часовы ўрад разглядаў камітэты як зародак дэмакрагычнага самакіравання, фундамент мясцовай улады да правядзення новых вы-
1 Велмкая Октябрьская соцмалнствческая революцня в Белорусснн. Т. 1 С. 94—95; йгнатенко Й.М. Февральская буржуазно-демократнческая революцня в Бслоруссмн. Мн , 1986. С. 110.
’ Башко П К. Віцебскі гарадскі грамадскі камітэт //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 2 Мн . 1994. С. 329—330.
3 Вестнмк Могнлевского земства. 1917. № 3. С. 29—31
бараў гарадскіх дум і земстваў. Але, будучы паводле спосабу ўтварэння грамадскімі арганізацыямі, камітэты афіцыйна не атрымалі ўсёй паўнаты ўладных паўнамоцтваў; іх роля паступова звялася да грамадскай падтрымкі мясцовага ўрадавага апарату, галоўнымі фігурамі ў якім былі губернскія і павятовыя камісары.
Інсзытуцыя камісараў Часовага ўрада ўзнікла паводле яго пастановы ад 4 сакавіка 1917 года аб скасаванні пасад губернатараў і павятовых спраўнікаў і перадачы іх функцый камісарам, чые абавязкі часова ўскладваліся на старшыняў адпаведна губернскіх і павятовых земскіх управаў'. Камісарамі беларускіх губерняў сталі: Менскай — Б.М. Самойленка, Віцебскай М.Л. Картавюў (неўзабаве арыштаваны вайскоўцамі мясцовага гарнізона і заменены А.А. Валковічам), Магілеўскай — В.А. Судзілоўскі (адразу ж заменены Ф.Я. Хамянтоўскім, якога хутка змяніў князь М.М. Друцкі-Сакалінскі; пасля выказанага яму ў ліпені губернскім з’ездам саветаў недаверу пасаду заняў Г.І. Пеўзнер)2.
У красавіку 1917 года ў Мснску на з’ездзе ўпаўнаважаных ад насельніцтва неакупаваных паветаў Віленскай губерні (Ашмянскага, Вілейскага і Дзісенскага) быў выбраны і віленскі губернскі камісар. Ім стаў выхадзец з беларускіх сялян Дзісенскага павета, сацыяліст-рэвалюцыянер В.С. Балай3. Гэтая падзея перакрэсліла намер Летувіскага нацыянальнага савста ў Петраградзе ўвесці ў названых паветах летувіскае кіраванне. Адміністрацыйным цэнтрам не занятай немцамі часткі Віленшчыны стала Дзісна.
У ІІетраградзе ўцекачы з Гарадзенскай губерні рабілі захады па выбранні гарадзенскага губернскага камісара, які б прадстаўляў перад урадам іх інтарэсы4.
У першыя тыдні рэвалюцыі былі прызначаныя і павятовыя камісары Часовага ўрада.
Імкнучыся не дапусціць адзінаўладдзя ўрадавых чыноўнікаў, дэмакразычная грамадскасць на месцах стварала камісарыяты — калсгіяльныя органы кіравання губерняй або наветам пры адпаведным камісары. Часовы ўрад паставіўся да іх з насцярожанасцю, але вымушаны быў лічыцца з рэчаіснасцю і прызнаць за камісарыятамі дарадчыя прэрагатывы.
1 Революцнонное двнженне в Росснн после сверження самодержавня. С. 422.
Велнкая Октябрьская соцвалнстнческая революцня в Белорусснн Т I С 126—127, 299—300; Внтебскнй вестннк 1917. 19 н 21 марта; Могмлевскнй вестннк. 1917. 17 й 18 марта: Могнлевская жнзнь. 1917. 28 нюля; Рабочая мысль. 1917. 1 авг.
3 НА РБ, ф. 60, воп. 3. спр. 242. арк. 112, 114: Мкнская газета. 1917. 23 апр.
4 Нзвестйя Петроградского Совета рабочнх н солдатскнх депутатов. 1917. 29 апр ; Н А РБ. ф. 610. воп. I. спр. 4, арк. 24—25.
Была таксама скасаваная пасада земскіх начальнікаў; іх адміністрацыйныя функцыі перадаваліся павятовым камісарам, а судовыя — часовым суддзям1. У валасцях узніклі валасныя камітэты, на якія да выбрання валасных земстваў ускладаліся функцыі валаснога праўлення2.
Поруч з агульнадэмакратычнымі органамі кіравання (самадзейнымі і сфармаванымі ўрадам), у якіх з прычыны болыпай арганізаванасці, наяўнасці адміністрацыйна-палітычнага досведу вядучыя пазіцыі занялі прадстаўнікі маёмасных класаў і інтэлігенцыя, у сакавіку 1917 года на месцах пачалі ўтварацца саветы рабочых, салдацкіх, а пазней і сялянскіх дэпутатаў. Ініцыятарамі і галоўнымі дзейнымі асобамі пры іх узнікненні сталі прадстаўнікі левай, сацыялістычнай часткі нядаўняй антыцарскай апазіцыі — сацыялістырэвалюцыянеры і сацыял-дэмакраты.
Адным з першых у Беларусі ўтварыўся савет у Менску — найбуйнсйшым вайскова-адміністрацыйным і палітычным цэнтры краю. Намаганнямі рэвалюцыйна-дэмакратычных элементаў сярод службоўцаў менскіх установаў земскага і гарадскога саюзаў пад вечар 4 сакавіка быў створаны часовы выканкам савета рабочых дэпутатаў. У наступныя дні на прадпрыемствах горада і ў часцінах Менскага гарнізона адбыліся выбары. 8 сакавіка ўтварэнне Менскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў скончылася. Яго выканкам узначаліў сацыял-дэмакрат-“міжраёнец” Б.ГІ. Позерн. Савет выступіў у падтрымку Часовага ўрада пры ўмове ажыццяўлення ім дэмакратычных пераўтварэнняў, накіраваў сваіх прадстаўнікоў у склад Мснскага камітэта грамадскай бяспекі3.
На працягу псршага тыдня сакавіка аформіўся савст рабочых і салдацкіх дэпутатаў у Гомелі4.
У Віцебску, дзе размяіпчаўся штаб Дзвінскай вайсковай акругі і шматлікі гарнізон, гэты працэс адбываўся пад анскай Петраградскага савета, які накіраваў сюды свайго пасланца. 8 сакавіка адбыўся ўстаноўчы сход Віцебскага савета рабочых дэпутатаў, да сярэдзіны сакавіка закончыліся выбары ў савет салдацкіх дэпутагаў. Затым была
1 Фарфель А.С. Борьба наролных масс протнв конірреволюцнонной юстмцнн Вре-
менного правнтельства. Мн., 1969. С. 41.43—44.
3 Революцнонное двмженме в Росснм после сверження самодержавмя. С. 440.
3 Велнкая Октябрьская соцналнстнческая революцня в Белоруссмн. Т. 1. С. 83—85, 91 —93; Башко П.К. Советы рабочнх, солдатскнх н крестьянсквх депутатов Белоруссмн (март—октябрь 1917 г.). Мн.. 1987. С. 15—17; Семянчык М.Я. Да пытання аб утварэнні Мінскага савета ў 1917 г. II Весці Бел. дзярж. пед. ун-та. 1995. № 1. С. 66—67.
4 Гомельская копейка. 1917. 9 марта.
прынятая пастанова аб аб’яднанні абодвух саветаў, аднак агульны прэзідыум не быў створаны1.
У Магілеве ўтварэнне савета адбывалася пад уплывам Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага. 6 сакавіка ўзнік часовы камітэт салдацкіх дэпутатаў, у які ўвайшлі таксама і афіцэры. Аб утварэнні аб’яднанага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў было абвешчана 22 сакавіка2.
Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў узніклі таксама ў Бабруйску, Барысаве, Оршы, Полацку, Слуцку, Рагачове, Лепелі, Рэчыцы ды іншых гарадах і мястэчках Беларусі. Усяго на працягу сакавіка—чэрвеня 1917 года саветы рабочых дэпутатаў або рабочыя секцыі пры саветах розных найменняў арганізаваліся ў 57 населеных пунктах, саветы салдацкіх дэпутатаў або салдацкія секцыі — у 59 населеных пунктах Беларусі3.
Адрозна ад камітэтаў грамадскай бяспекі і камісарыятаў саветы фармаваліся толькі на класавай і партыйнай аснове, асобнае прадстаўніцтва ад нацыянальных групаў насельніцтва ў іх не прадугледжвалася.
Ва ўмовах прыфрантавой Беларусі тутэйшых цывільных ураджэнцаў у саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў аказалася няшмат. Абапіраючыся на спрошчана зразуметы пастулат аб “пралетарскім інтэрнацыяналізме”, кіраўнікі гэтых органаў — пераважна вайскоўцы Заходняга фронту — у лепшым выпадку абыякава, а часцяком і непрыхільна ставіліся да нацыянальных запатрабаванняў бсларускага і іншых народаў. Вядомыя толькі адзінкавыя факты ўвагі рабочасалдацкіх саветаў Беларусі ў 1917 годзе да нацыянальнай праблематыкі. Так, у траўні—чэрвені гэтак званы Дэмакратычны клуб пры Менскім савеце наладжваў у горадзе дыскусіі паводле лекцыі бундаўскага дзеяча І.Я. Герцыка “Нацыянальнае пытанне і сацыял-дэмакратыя”4. Бабруйскі савет салдацкіх дэпутатаў, у склад якога ўдалося трапіць арганізатару мясцовай філіі Беларускай саідыялістычнай грамады Ф.Г. Шантыру, выпусціў сумесна з гэтай філіяй адозву “Таварышы сяляне, працаўнікі і салдаты-беларусы”5. Затос друкаваны орган
1 Башко П.К. Советы рабочнх, солдатскнх н крестьянскнх депутатов Белорусснн. С 18-19; Прыгунова Я.К Віцебскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 2. С. 337.
2 Нсторня рабочего класса Белорусской ССР. Т. I. Мн., 1984. С. 373; Вестннк Могнлевского земства. 1917. № 4. С. 32—33.
3 Башко U.K. Советы рабочмх, солдатскнх й крестьянскнх депутатов Белорусснн. С. 28.
4 Мннскнй голос. 1917. 30 мая; Новое Варшавское утро. 1917. 3 нюня: Мннская газета. 1917. 30 мая, 3 н 15 нюня.
5 НА РБ, ф. 325, воп. 1, спр. 7, арк. 15.
Віцебскага савета салдацкіх і рабочых дэпутатаў разгарнуў кампанію па кампраметацыі віцебскіх прыхільнікаў БСГ, несумленна абвінавачваючы іх амаль што ў чарнасоцснстве'.
Шматлікія саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, што ўтварыліся на неакупаванай частцы Беларусі, напачатку не мелі паміж сабой устойлівых сувязяў, а іх дзеянні не былі скаардынаваныя. Але неўзабаве яны пачалі імкнуцца да аб’яднання з рэгіянальным цэнтрам, на ролю якога самой хадою падзеяў стаў вылучацца Менск. Паводле ўспамінаў Фаміна, “саветы, што арганізаваліся ў Магілеве, Віцебску, Гомелі ды іншых гарадах, групаваліся вакол Мснскага савета; апошні з кожным днём набываў усё большае значэнне і станавіўся цэнтрам Заходняга фронту і вобласці”2. 22—25 траўня 1917 года ў Менску адбыўся абласны з’езд дэлегагаў ад 13 саветаў Менскай, Магілеўскай і неакупаванай часткі Віленскай губерняў. Нрынятая рэзалюцыя адпавядала духу пастановаў Петраградскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У прыватнасці, у кантэксце абмеркавання вонкавай палітыкі Расіі з’сзд заклікаў да міру без анексій і кантрыбуцый, на аснове самавызначэння народаў3. Быў ухвалены план арганізацыі саветаў Заходняй вобласці з цэнтрам у Менску, прычым выказана пажаданне аб далучэнні да яе Віцебскай і Смаленскай губерняў4. Функцыі рабочага органа абласнога аб’яднання ўскладаліся на выканкам Менскага савета.
Малаверагодна, што пры афармленні рэгіянальнай арганізацыі саветаў Беларусі ў 1917 годзе ўлічвалася нацыянальная адмстнасць краю, як сцвярджаюйь асобныя аўтары5. Найперш гэта было абумоўлена распыленасцю і адарванасцю мясцовых саветаў ад сталіцы і, як вынік гэтага, іх жаданнем аб’яднацца вакол найбуйнейшага рэгіянальнага цэнтра. Моцную інтэграцыйную ролю адыгрываў факт дыслакацыі на тэрыторыі Беларусі расійскага Заходняга фронту, камандаванне якога і розныя абслуговыя арганізацыі размяшчаліся ў Менску. Але, ўлічваючы, шго аб'яднанне саветаў Заходняй вобласці
1 НА РБ, ф. 60, воп. 3, спр. 171. арк. 23—27; спр. 175, арк. 28—32; Жылуновіч 3. Люты—Кастрычнік у беларускім нацыянальным руху II Беларусь: Нарысы гісторыі, культуры і рэвалюцыйнага руху. Мн.. 1924. С. 185.
Фомнн В В Сьезд депутатов армнй л тыла Западного фронта в апреле 1917 г. П В борьбе за Октябрь в Белоруссмм н на Западном фронтс: Воспомннання актнвных участннков Октябрьской революцнн. Мн_, 1957. С. 12—13.
3 Вестннк Мннского губернского комнссармата. 1917. 4нк>ня.
4 йзвестня Петроградского Совета рабочнх н солдатскнх депутатов. 1917. 31 мая.
5 Серебрякова З.Л. Регнональные Советы нацнональных районов. Март 1917 — март 1918. М.. 1984. С. 32.
пачынала афармляцца прыблізна ў межах беларускай этнічнай тэрыторыі, гэта магло ў перспектыве паспрыяць стварэнню арганізацыйных перадумоваў да нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў краі.
Аб’яднанне саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў у маштабах усёй краіны адбылося на іх I Усерасійскім з’ездзе ў ІІетраградзе ў чэрвені 1917 года. 3 Беларусі ў ім удзельнічалі дэлегаты ад Мснскага, Віцебскага, Бабруйскага, Гомельскага, Аршанскага саветаў, ад армій Заходняга фронту. На момант склікання з’езда небывалы размах набылі нацыянальна-вызвольныя рухі, узаемадачыненні іх з Часовым урадам дасягнулі ў некагорых выпадках (Украіна, Фінляндыя, мусульманскія рэгіёны) стадыі канфлікту. Гэта прымусіла арганізатараў паставіць у парадак дня нацыянальнае пытанне. He ўсе дэлегаты былі настроены да яго канструктыўна. Старшыня Менскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў Б.П. ІІозерн, акрэсліваючы перад ад’ездам у Петраград сваю будучую пазіцыю на з’ездзе, заявіў, што лічыць "надта шкоднымі захапленні некаторых нацыянальнасцяў, якія могуць быць выкарыстаны рэакцыйнымі элементамі на шкоду справе рэвалюцыі”1. Ухваленая бальшынёю рэзалюцыя з’езда мела кампрамісны характар. Развязанне нацыянальнага пытання яна ставіла ў залсжнасць ад поспеху рэвалюцыйна-дэмакратычных пераўтварэнняў у агульнарасійскім маштабе, таму заклікала ўсе народы краіны накіраваць намаганні перш за ўсё на забеспячэнне бесперашкоднага склікання Устаноўчага сходу. З’езд пастанавіў дамагацца ва Устаноўчым сходзе “шырокай палітычнай аўтаноміі для абласцей, якія вызначаюцца этнаграфічнымі ці сацыяльна-эканамічнымі асаблівасцямі". Разам з тым з’езд рэкамендаваў Часоваму ўраду яшчэ да склікання Устаноўчага сходу выдаць дэкларацыю “аб прызнанні за ўсімі народамі права самавызначэння аж да аддзялення шляхам пагаднення ва ўсенародным Устаноўчым сходзе”. Фактычна прапаноўвалася, хоць і з агаворкай, пакласці прынцып самавызначэння ў аснову не толькі вонкавай, але і ўнутранай палітыкі. Выказваліся таксама пажаданні выдаць дэкрэт аб раўнапраўі моваў (нры захаванні за рускай мовай статусу агулыіадзяржаўнай) і ўтварыць пры Часовым урадзе Савет па нацыянальных справах. Заключная частка рэзалюцыі асуджала снробы вырашэння нацыянальных пытанняў да Устаноўчага сходу явачным парадкам, бо гэтакія крокі, на думку рабочасалдацкіх дэпутатаў, раз’ядноўваюць сілы рэвалюцыі, падрываюць
НА РБ. ф. 60. воп. 2, спр.70, арк. 89—90.
гаспадарчую і вайсковую магутнасць Расіі'. На з’ездзе быў выбраны Усерасійскі Цэнтральны выканаўчы камітэт (УЦВК) саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў на чале з М.С. Чхсідзе.
Выразнай дамінантай на палітычным ландшафце Беларусі пад час рэвалюцыі 1917 года выступаў Заходні фронт расійскай арміі. Нібы гіганцкая сашчэпа, уваткнутая вастрыямі ў паўночную і паўднёвую ўскраіны Беларусі, гэтае аператыўна-стратэгічнае злучэнне звязвала цэнтральныя і ўсходнія раёны краю ў параўнальна адзіную вайсковаадмінісзрацыйную зону. Ha 1 лютага 1917 года ў трох арміях Заходняга фронту (3, 10 і 2-й) налічвалася 1620,6 тыс. салдатаў, афіцэраў і вайсковых чыноўнікаў2, больш за сотню тысяч вайскоўцаў праходзілі службу ў тылавых гарнізонах фронту3. Ад палітычнай пазіцыі гэтай масы ўзброеных людзей не ў апошнюю чаргу залежала перспсктыва расійскай рэвалюцыі ўвогуле, а ад іх баяздолыіасці — вынік удзелу Расіі ў сусветнай вайне. Яны рабілі велізарны ўплыў на грамадскае жыццё Беларусі, у значнай меры вызначалі яе далейшы лёс.
Салдаты і бальшыня афіцэраў фронту на чалс з галоўнакамандуючым генералам А.Е. Эвертам станоўча ўспрынялі адрачэнне Мікалая II ад трона. Вызначальнай рысай развіцця палітычных працэсаў у войску стала яго дэмакратызацыя, пачатая знакамітым загадам № 1 Петраградскага савета ад 1 сакавіка 1917 г., які прадпісваў выбраць ва ўсіх падраздзяленнях салдацкія камітэты і ўводзіў паралельнае падпарадкаванне часцін савету і камітэтам. Загад датычыў толькі Петраградскай вайсковай акругі, але ён хутка распаўсюдзіўся па ўсіх франтах і быў успрыняты як сігнал да стварэння ў арміі паралельнай камандаванню сістэмы ўлады. Моцны штуршок гэтаму працэсу на Заходнім фронце даў Менскі савет, які 8 сакавіка прадубляваў загад № 1 ІІетрасавета4. Каб папярэдзіць разбуральныя наступствы стыхійнай палітызацыі арміі, камандаванне паспрабавала ўвесці ў склад салдацкіх камітэтаў афіцэраў. На працягу сакавіка 1917 года ў арміях фронту, буйных гарнізонах прыфрантавой паласы ўтварыліся салдацка-афіцэрскія камісіі (камітэты) або саветы салдацкіх і афіцэрскіх дэпутатаў. Аднак поўнасцю паставіць пад кантроль дзейнасць салдацкіх арга-
' Революцнонное двнженне в Россян в маенюне 1917 г. Нюньская лемонстрацня. Документы н матерналы. М., 1959. С. 193—194.
2 Гаврнлов Л.М. Чнсленность русской дейсгвуюшей арммн в пернод Февральской революцнн П Нсторня СССР. 1972. № 3. С. 198—202.
5 Андреев А.М. Солдатскне массы гарнмэонов русской армнн в Октябрьской революцнн. М.. 1975. С. 22.
J Вслнкая Октябрьская соцналнстйческая революцмя в Белорусснн. Т 1. С. 91—92.
нізацый не ўдалося, частка іх не падпарадкоўвалася камандаванню. Абараняючы грамадзянскія правы салдатаў, камітэты ўвесь час умешваліся ў дзейнасць камандзіраў, часта выказвалі ім недавер, што мела вынікам адхіленне апошніх ад пасадаў.
У сакавіку—траўні ў часцінах і злучэннях фронту прайшлі сходы і з’езды, на якіх былі выбраны камітэты армій. Стварэнне паралельнай структуры ўлады ў войсках завяршыў I з’езд вайсковых і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту, правсдзевы ў Менску 7—-17 красавіка 1917 года. 850 дэлегатаў з вырашальным і 350 з дарадчым голасам прадстаўлялі ўсе арміі фронту і шэраг населеных пунктаў Беларусі. Старшынстваваў на з’ездзе Б.П. Позерн. Бальшыня дэлегатаў пайшла за эсэрамі і меншавікамі. Рэзалюцыі з’езда (аб вайне, аб стаўленні да Часовага ўрада, па рабочым і сялянскім пытаннях, аб арганізацыі войска) паўтарылі рашэнні Усерасійскай нарады саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў (29 сакавіка — 3 красавіка 1917 г., Петраград), якія ў сваю чаргу з невялікімі мадыфікацыямі пераказвалі асноўныя дакументы Петраградскага савета'. У плане ўздзеяння на мясцовыя падзеі асабліва важнае значэнне мела рэзалюцыя па аграрным пытанні. Яна патрабавала вылучыць зямлю з гандлёвага абароту і перадаць яе ў карыстанне сялянам на аснове працоўнай нормы (канчатковае рашэнне пакідалася за Устаноўчым сходам), а таксама прыпыніць дзеянне закону ад 14 чэрвеня 1910 года аб выхадзе з грамады (абшчыны). У рэзалюцыі прапаноўвалася падрабязная схема часовых органаў па кіраванні аграрнай рэформай — зя.мельных камітэтаў. Для абароны класавых інтарэсаў сялянаў з’езд заклікаў неадкладна ўтвараць сялянскія саветы, якія павінны былі ўступіць у арганізацыйную сувязь з саветамі рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Вайсковым камітэтам прадпісвалася накіраваць у вёску ў якасці агітатараў сельскіх настаўнікаў, аграномаў, кааператараў і “рэвалюцыйную частку духавенства”2. Адначасова з’езд заклікаў усіх салдат, рабочых і сялянаў не выходзіць за межы дзейных законаў і ажыццяўленне ўласных рэзалюцый лічыў магчымым толькі пасля ўнясення адпаведных зменаў у заканадаўства. I з’езд вайсковых і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту акрэсліў, такім чынам, асноўны кірунак працы расійскіх сацыялістаў сярод беларускіх сялянаў ды іншых пластоў насельніцтва.
1 Велнкая Октябрьская соцмалнстнческая революцня в Белорусснв. Т. 1 С 194—230; Спнрнн Л. М. Россня, 1917 год: Нз йсторнн борьбы полятнческнх партмй. М., 1987. С. 225.
2 Велнкая Октябрьская соцналнстнческая революцня в Белорусснн. Т 1 С 197—200.
З’ездам быў сфармаваны Выканаўчы камітэт Заходняга фронту (Франтавы камітэт) у складзе 75 чалавек (32 сацыялісты-рэвалюцыянеры, 29 сацыял-дэмакратаў, 14 беспартыйных) на чале з эсэрам У.У. Падвіцкім'. Абапіраючыся на ўнушальную збройную падтрымку, Франтавы камітэт стаў у маштабах Беларусі адным з наймацнейшых суб’ектаў палітычнай волі'
Істотнай праявай дэмакратызацыі стала разгортванне ў этнічна стракатым расійскім войску нацыянальных рухаў. На Заходнім фронце ў першыя месяцы рэвалюцыі ўзніклі летувіскія, украінскія, польскія, беларускія ды іншыя культурна-асветныя і палітычныя суполкі. У красавіку—траўні 1917 года на з’ездах вайскоўцаў летувісаў, палякаў, украінцаў Заходняга фронту ў Менску былі аформлены агульнафрантавыя нацыянальныя арганізацыі, выбраны іх каардынацыйныя органы2. 15 траўня ў Менску заснавана Вайсковая беларуская арганізацыя, якая ставіла мэту аб’яднаць беларусаў-вайскоўцаў для вылучэння сваёй праграмы на Устаноўчым сходзе3. Паступова ў асяроддзі нацыянальных арганізацый стала выспяваць ідэя аб вылучэнні вайскоўцаў адной нацыянальнасці ў асобныя часціны. У канцы траўня 1917 года гэтае пытанне давялося двойчы абмяркоўваць Выканаўчаму камітэту Заходняга фронту. Прадэклараваўшы права нацый на самавызначэнне, Франтавы камітэт тым жа часам з падачы бальшавіка А.Ф. Мяснікова выказаўся супраць рэарганізацыі арміі па нацыянальнай прыкмеце4.
Нарастанне ў расійскім войску класава-палітычнай палярызацыі, зараджэнне тэндэнцыі да яго распаду на асобныя кавалкі па нацыянальнай прыкмеце няўхільна расхіствала дысцыпліну, зніжала баяздольнасць узброеных сілаў. Масавай з’явай станавілася дэзерцірства. Шырокі размах набыло братанне з нямецкімі салдатамі, нярэдка інспіраванае камандаваннем праціўніка5. Раскладанне фронту ператварала яго ў сур’ёзны фактар грамадскай нестабільнасці, крыніцу павышанай небяспекі для цывільнага насельніцтва краю.
1 Победа советской власта в Белорусснм. Мн., 1967. С. 123.
2 НА РБ, ф. 60, воп. 2, спр. 69, арк. 16: спр. 70, арк. 151; воп. 3, спр. 276, арк.І—2, 3—4; Вестннк Мннского губернского комнссарната. 1917. 26 н 28 апр.; Новое Варшавское утро. 1917. 4 нюня.
3 Вольная Беларусь. 1917. 11 чэрв
4 Вестннк Мннского губернского комнссармата. 1917. 26 мая: Фронт. 1917. 30 мая; Велякая Октябрьская соцналнстнческая революцня в Белоруссші. Т. 1. С. 326—327.
5 Смольянннов М.М. Революцнонное сознанне солдат Западного фронта в 1917 г. Мн„ 1991. С. 76—84.
Перспектывы канстытуявання Беларусі ў якасці асобнай нацыянальна-дзяржаўнай адзінкі ў вялікай ступені залежалі ад таго, якую пазіцыю па гэтым пытанні зойме сялянства, што складала абсалютную бальшыню беларускага этнасу. Між тым рэвалюцыйныя перамены пасля падзення царызму пачаліся ў вёсцы пазней, чым у гарадах, мястэчках і на фронце, — у красавіку—траўні 1917 года. Сюды марудней пранікалі звесткі пра падзеі ў краіне. Крыніцай інфармацыі для непісьменных у асноўнай масе сялянаў часцей за ўсё былі святары, чыноўнікі былой царскай адміністрацыі, вясковая інтэлігенцыя ды выпадковыя заезджыя (салдаты-адпускнікі, студэнты і г. д.). Адпаведна звесткі і чуткі, што даходзілі да вёскі, нярэдка былі ўрыўкавыя і недакладныя1. 3 Рагачоўскага павета Магілеўскай губерні, напрыклад, у пачатку красавіка паведамлялі: “Неадукаваная маса беларускіх сялян кепска зразумела здзейснены пераварот — кажуць, што ўсё гэта зрабілі паны, каб вярнуць прыгоннае права'’2. Але паступова пад уздзеяннем новых органаў улады, саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, дэмакратычных партый беларуская вёска абуджалася да грамадскай актыўнасці.
Адрозна ад іншых рэгіёнаў, дзе значная частка сялян ішла за нацыянальна-дэмакратычнымі сіламі, у Беларусі практычна манапольным уплывам на сялянства завалодалі ў першыя месяцы рэвалюцыі агульнарасійскія сацыялістычныя партыі, галоўным чынам эсэры. Яны абапіраліся на створаны за гады вайны разгалінаваны апарат розных установаў па абслугоўванні Заходняга фронту, а таксама на новыя ўрадавыл і грамадокія аргянізаныі, што густой сеткай пакрылі раён дыслакацыі фронту і яго тыл пасля падзення царызму. створанал абставінамі ваеннага часу кан’юнктура, а таксама невысокі ўзровень наць-—^ццай самасвядомасці беларускага сялянства паспрыялі таму, што сялянскія і у^опнскія і павятовыя з’езды, якія адбыліся ў Беларусі ў красавіку ліпені 191 / । (гл раздзел II), былі падрыхтаваныя і праведзеныя пад кіраўніцтвам фун.^,. іянераў агульнарасійскіх партый, часта не мясцовых ураджэнцаў. Яны ж зан^; Ламінавальныя пазіцыі ва ўтвораных з’ездамі саветах сялянскіх дэпутатаў. Наь^л^ аадзеных П-К. Башко, за названы адрэзак часу ў Беларусі ўзніклі 4 губернсаіл, 26 паьятовых і больш за 10 валасных сялянскіх саветаў3.
1 Гл.: йгнатеіхо М.М. Беднейшее крестьянство — союзннк пролетарвата в борьбе за победу Октябрьсксд революцян в Белорусснн. Мн., 1962. С. 108—110.
2 НА РБ. ф. 60, bg. 2, спр. 70, арк. 123.
' Башко П.К Совс-Ы рабочнх, солдатскнх н крестьянскнх депутатов Белорусснн
Як і саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, сялянскія саветы імкнуліся да каардынацыі сваіх дзеянняў, арганізацыйнага аб’яднання. Паказальна, аднак, што ў Беларусі не ўдалося стварыць агульнакраёвую сялянскую арганізацыю: адпаведпая спроба з боку кіраўнікоў беларускага нацыянальнага руху была блакавана іх палітычнымі апанентамі (гл. раздзел II).
У траўні 1917 года пад пераважным уплывам эсэраў у Петраградзе прайшоў I Уссрасійскі з’езд сялянскіх дэпутатаў. У адрозненне ад прыгаданага вышэй усерасійскага з’езда рабоча-салдацкіх дэпутатаў сярод удзельнікаў аналагічнага сялянскага форуму болып выразна вылучаліся асобныя нацыянальныя групы. У прыватнасці, дэлегаты з Украіны ўтварылі Савет украінскіх сялянскіх дэпутатаў (Украінскую сялянскую раду) і прапанавалі ўласныя праекты рэзалюцый па некаторых пытаннях парадку дня'. Беларускае сялянства на з’езде рэпрэзентавалі 77 дэлегатаў, галоўным чынам народніцкіх поглядаў. Яны таксама аб’ядналіся ў суполку, але на грунце не так нацыянальных, як тэрытарыяльных, зямляцкіх інтарэсаў, і выступалі ад імя гэтак званай Беларускай вобласці (падобныя прадстаўніцтвы аформіліся на з’ездзе ад Цэн іральнай, Паўночнай, Паволжскай, Прыазёрнай і іншых абласцей Расіі)2. Паводле ўспамінаў 3. Жылуновіча — у той час старшыні ІІетраградскай арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады, амаль усе сялянскія дэлегаты з Беларусі “ў сэнсе нацыянальнага пытання грымаліся абаронцамі поўнага ігнаравання беларускага руху ці, у крайнім разе, вобласніцкага погляду”3 (г. зн. лічылі магчымым аб'яднаць беларускія губсрні ў адміністрацьійна-тэрыдарыяльную і гаспадарчую адзінку — вобласць, але без наданця :.ёй нацыянальнапалітычных прэрагатыў. — С.Р}. Спробы Петраградскай аргднізацыі БСГ паўплываць на абласнікоў у кірунку прызнання ім-і-патрэбы палітычнага самавызначэння бсларускага народа хо-ць і выклікалі цікавасць з боку асобных дэлегатаў-беларусаў, але пакуль яшчэ не змянілі іх пераважна непрыхільнага стаўлення да беларускай нацыянальнай ідэі. Як прыгадваў 3. Жылуновіч, большая частка дэлегатаў з’езда з Беларусі ў адказ на агітацыю грамадоўцаў “увайшла ў абурэнне і пач'ала ганіць і паганіць і беларускую мову, і беларускі 'рух, і беларускіх сацыялістаў”4. Тым не менш агульная пазіцьія, занятая
' День. 1917. 14 мая.
! Нзвестня Всеросснйского Совета крестьянскнх депутатов. 1917. 21 мая; Дело народа. 1917. 9 н 13 нюля, Оснпова Т.В. Классовая борьба в деревне в перкод подготовкй й проведенйя Октябрьской революцйй. М., 1974. С 111
1 Жылуновіч 3. Уступамі да Акцябра // Полымя. 1923. № 5/6. С. 148.
4 Тамсама.
I Усерасійскім з’ездам сялянскіх дэпутатаў у дачыненні да нацыянальных запатрабаванняў народаў, выглядала досыць прыязнай. Зыходзячы з неабходнасці “ажыццяўлення самай шырокай свабоды і поўнага самавызначэння як асобы, так і нацыянальнасцяў”, з’езд заклікаў працоўнае сялянства “дамагчыся ва Устаноўчым сходзе ўсталявання ў Расіі федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі, у якой усе народы будуць мець поўную свабоду ўладкавання свайго ўнутранага жыцця”'. У сфармаваны з’ездам Выканаўчы камітэт Усерасійскага савета сялянскіх дэпутатаў на чале з эсэрам М.Дз. Аўксенцевым ад беларускіх губерняў увайшлі 9 чалавек, ад Заходняга фронту — 182.
Рэвалюцыя ажывіла стыхійнае імкненне людзей да авалодвання ведамі, культурай, да развіцця асабістых здольнасцяў, рэалізацыі разнастайных групавых інтарэсаў. Ва ўмовах шырокіх грамадзянскіх і асабістых правоў гэта выклікала да жыцця шматлікія грамадскія арганізацыі і суполкі: культурна-асветныя, дабрачынныя, рэлігійныя, моладзевыя, спартыўныя і г.д. Нярэдка яны ўзнікалі на глебе цікавасці да пэўнай нацыянальнай культуры, у тым ліку і беларускай.
Такім чынам, геапалітычная сітуацыя, што склалася вакол Беларусі пасля падзення расійскага царызму, актуалізавала неабходнасць пастаноўкі і пошуку спосабаў развязання праблемы дзяржаўнапалітычнага і нацыянальна-культурнага статусу краю. Небывалая дэмакратыя, прыўнесеная рэвалюцыяй у грамадскае жыццё, адкрывала для гэтага спрыяльныя магчымасці. Але рэальная расстаноўка палітычных сілаў непасрэдна на тэрыторыі самой Беларусі неймаверна ўскладняла ўсведамленне беларускім насельніцтвам патрэбы нацыянальнага самавызначэння. Урадавыя і самадзейныя органы кіравання, саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, камандаванне і салдацкія камітэты Заходняга фронту паводле спосабаў утварэння, палітычнай арыентацыі і асабовага складу былі індыферэнтныя або нават варожыя да беларускай ідэі. Гэтая акалічнасць, накладзеная на запаволенасць фармавання беларускай нацыі і яе самасвядомасці, што да таго ж было сур’ёзна дэфармавана падзеямі Першай сусветнай вайны, абумовіла замаруджанасць працэсу самасцвярджэння беларусаў як асобнай нацыянальна-дзяржаўнай адзінкі ў супольніцтве народаў.
' Дело народа. 1917. 28 мая.
Башко П.К. Советы рабочнх. солдатскнх м крестьянскнх депутатов Белорусснн. С. 37—38, 116—117.
ГІРАБЛЕМА САМАВЫЗНАЧЭННЯ БЕЛАРУСІ Ў КАНЧЭКСЦЕ ЭТНАПАЛІТЫКІ АГУЛЬНАРАСІЙСКІХ ПАРТЫЙ
У шэрагу шматлікіх суб’ектаў грамадска-палітычнай барацьбы перыяду рэвалюцыі 1917 года адно з ключавых месцаў належала палітычным партыям. Спрыяльная глеба для іх бурнай дзейнасці сгваралася, з аднаго боку, наяўнасцю сярод насельніцтва разнародных класавых і нацыянальных інтарэсаў, з другога — здабытымі ў ходзе рэвалюцыі свабодамі слова, сходаў, хаўрусаў, якія былі юрыдычна замацаваны актамі Часовага ўрада, у тым ліку яго пастановай “Аб сходах і саюзах” (красавік 1917 г.)1. У 1917 годзе вызначальны ўплыў на расстаноўку палітычных сілаў у прыфрангавой Беларусі рабілі агульнарасійскія партыі і арганізацыі. Гэтая іх роля была абумоўленая, папершае, тым, што цэнтральныя органы ўлады ў дзяржаве (Часовы ўрад, Петраградскі савет, а затым УЦВК саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў і Выканкам Усерасійскага савета сялянскіх дэпутатаў) былі сфармаваны амаль выключна расійскімі лібераламі і сацыялістамі. IІадругое, абапіраючыся на камандныя, палітычныя і гаспадарчыя структуры Заходняга фронту, іх прадстаўнікі занялі дамінавальнае становішча ў мясцовых органах улады і самакіравання ў Беларусі. Нарэшце, дзякуючы ўнушальным фінансавым магчымасцям, наяўнасці шматлікіх спрактыкаваных кадраў інтэлсктуалаў агульнарасійскія партыі валодалі магутнымі каналамі прапаганды, асабліва друкаванай, з чым і блізка нелы а параўнаць мізэрныя магчымасці бсларускіх нацыянальных арганізацый і групаў, якія знаходзіліся на стадыі зараджэння і толькі пачыналі разгортваць сваю дзейнасць. Таму менавіта агульнарасійскія партыі амаль манапольна ўздзейнічалі пасля Лютаўскай рэвалюцыі на фармаванне грамадскай думкі па асноўных праблемах
1 Гл Новое Варшавское утро. 1917 21 апр ; Старцев В Н. Внутренняя полнтнка Временного правнтельства первого состава. Л.. 1980. С. 237.
жыцця, у тым ліку па беларускім пытанні. Кірунак гэтага ўздзеяння перадвызначаўся іх тэарэтычнымі падыходамі, праграмнымі ўстаноўкамі і тактычнымі крокамі ў сферы этнапалітыкі ў цэлым і поглядамі на Беларусь — у прыватнасці.
Крайні правы фланг расійскага палітычнага спектра займалі чарнасоценныя партыі і арганізацыі. Іх крэда ўвасаблялася ў формуле: “За веру православную, царя самодержавного, Отсчество неделнмое, Россню для русскмх”. Гэтыя партыі цвёрда адстойвалі адзінства і непадзельнасць Расійскай дзяржавы, у якой усе “іншародцы” павінны быць падпарадкаваныя “велнкорусскому началу”, паколькі велікарусы ёсць самай шматлікай народнасцю краіны, і толькі іх належыць лічыць дойлідамі і збіральнікамі “землн русской”. Дарма што пасля падзення царызму сацыяльная база манархічна-чарнасоценных арганізацый рэзка звузілася, і яны былі вымушаныя на нейкі час прыпыніць адкрытую дзейнасць. Культываваныя імі пастулаты працягвалі цыркуляваць у грамадстве, нрычым не толькі ў форме стэрэатыпаў свядомасці кансерватыўнай часткі насельніцтва, але і як рэальны інструмент ідэалагічнай барацьбы ў руках праціўнікаў дэмакратычных перамен. Так, у чэрвені 1917 года газета “Московскне ведомостн” кваліфікавала абуджаны рэвалюцыяй рух “іншародцаў” да самавызначэння як спробу падзелу чужымі рукамі гіганцкай спадчыны велікарусаў. У гэтых умовах, падбухторвала газета, велікарускі народ не павінен маўчаць, бо толькі яму паводле ягонага дзяржаўнага розуму, талентаў, маральных якасцяў па праве належыць стаяць на чале Расіі. “He гультаявата-бестурботны маларос, не апатычны беларус, але поўны энергіі і ініцыятывы велікарускі работнік стаў стваралыіікам і творцам Расійскай дзяржавы”, таму ён і павінен распараджацца яе лёсам. “Яшчэ не прабіў час, але ён ударыць у патрэбны момант”, — пагрозліва прарочыў рупар маскоўскіх кансерватараў'. Нацыянальнае абуджэнне ўкраінцаў і беларусаў, якое разбурала асновагворны пастулат расійскай імперскай ідэалогіі аб непарушным іх адзінстве з велікарусамі, выклікала ў вялікадзяржаўнікаў асаблівую нянавісць і падвяргалася найбольш цяжкім абвінавачванням. У жніўні 1917 года газета «Кневляннн», выказваючы настроі праімперскіх сілаў на Украіне, цвердзіла: “Расія была моцная адзінствам велікаросаў, маларосаў і беларусаў, і славянства не было растаптана тэўтонскім племе.м толькі дзякуючы існаванню адзінага рускага народа. Усялякае аслабленне знітаванасці трох плямёнаў рускага народа служыць немцам,
Московскне ведомостн. 1917. 15нюня.
і той, хто працуе ў гэтым кірунку, з’яўляецца памочнікам немцаў — свядомым ці бессвядомым”'. Стаіўшыся ненадоўга пасля пачатку рэвалюцыі, манархічна-чарнасоценныя колы хутка ўпэўніліся ў адсутнасці для сябе сур’ёзнай небяспекі і гатовыя былі перайсці ад словаў да арганізаванай дзейнасці. Групоўкі шавіністычнай, у тым ліку антысеміцкай, скіраванасці заявілі аб сабе ў Віцебску, Мазыры, Лоеве2. У Менску былі выяўлены факты друкавання і неаднаразовага распаўсюджвання пагромнай літаратуры’. Больш за 5 тыс. брашур пагромнага зместу знайшлі пад час вобыску ў праваслаўным Траецкім манастыры ў Слуцку4. Прыкрываючыся дабрачыннай працай пад эгідай Чырвонага Крыжа (забеспячэнне вайскоўцаў лекамі, неравязачнымі сродкамі і г. д.), па Заходнім фронце бесперашкодна курсіраваў і актыўна распаўсюджваў свае погляды ды гуртаваў аднадумцаў такі адыёзны дзеяч, як У.М. ГІурышкевіч — адзін з ініцыятараў стварэння пры царызме чарнасоценных арганізацый (Саюз рускага народа, Палата Міхаіла Архангела), заўзяты манархіст і вялікадзяржаўны шавініст5.
Першым пунктам праграмы правацэнтрысцкага “Саюза 17 кастрычніка” (акцябрыстаў) таксама абвяшчаўся прынцып “захавання адзінства і непадзельнасці Расійскай дзяржавы”. Адстойваючы ўнітарнае ўладкаванне краіны, акцябрысты рашуча адхілялі ідэю федэрацыі і заяўлялі аб сваім намеры “процідзейнічаць усялякім прапановам, накіраваным наўпрост ці ўскосна да расчлянсння імперыі”. Толькі за Фінляндыяй яны прызнавалі права на аўтаномію “пры ўмове захавання дзяржаўнай сувязі з імперыяй”. У іншых рэгіёнах дапускалася толькі аб’яднанне асобных губерняў у абласныя саюзы ды частковае выкарыстанне мясцовых моваў у самакіраванні6. Беларускія губерні акцябрысты лічылі мггчымым аб’яднаць у Паўночна-Заходні абласны саюз. III го да нацыянальна-палітычнага самавызначэння беларускага наро-
1 Цыт па: День. 1917. 18авг.
НА РБ, ф. 60, воп. 2, спр. 70, арк. 17; воп. 3 спр. 242, арк. 81; Фомнн В. Впечатлення // Фронт. 1917. 6 нюня; Язвестня Петроградского Совета рабочнх н солдатокнх депутатов. 1917. 25 нюля.
5 НА РБ, ф. 60. воп. 2, cup 70, арк. 73; Дело народа. 1917. 19 нюля, 5 сент.
4 Расійскі дзяржаўны ваенна-гістарычны архіў (далей: РДВГА), ф 366. воп 1, спр. 52, арк. 9; Новоевремя. 1917. 8(21) яюня; День. 1917 4 яюня, 18нюля.
5 НА РБ, ф. 60, воп. 2, спр. 70, арк. 29, 30, 115; спр. 106, арк. 83; День. 1917. 3 яюня, 24 сент, 29 нояб., 28 дек.; ІІовое время. 1917. 10(23) яюня; Велякая Октябрьская соцяалястячсская революцяя в Белоруссяя. Т. 1. С. 21—22; Гневко В Г Рабочяй класс Белоруссян в борьбе за победу Октября. Мн., 1973. С. 125.
6 Сборняк програм.м поллтнческях партнй в Россня. Вып 2. [СПб.. 1906], С. 44—45.
да, то акцябрысты адмаўлялі наяўнасць такой праблемы, паколькі не лічылі беларусаў (як і ўкраінцаў) асобнай нацыянальнасцю1.
Хоць пасля падзення царызму “Саюз 17 кастрычніка” следам за чарнасоценнымі арганізацыямі спыніў існаванне ў якасці партыі, яго былыя члены ўвайшлі ва ўладныя структуры розных узроўняў і дзякуючы гэтаму мелі ўплыў на палітыку кіраўнічых колаў.
Блізкія акцябрыстам погляды прапагандавалі і пэўныя органы друку. Так, вонкава рэспектабельная петраградская газета “Новое время” кваліфікавала цягу народаў да самастойнасці не інакш як “раздзіранне зрослых частак Расіі на кавалкі”. 3 канца XIX — пачатку XX ст. наступіла, паводле вызначэння газеты, “эпоха збліжэння народнасцяў, a не час адпіхвання адной ад аднае”. Тым не менш, бедавала “Новое время”, у Расійскай дзяржаве “ўзяліся ствараць штучныя перагародкі для раз'яднання рускага племя на радасць ворагам і на гора айчыне”2. Выступаючы (у поўнай адпаведнасці з акцябрысцкай традыцыяй) супраць рэфармавання імперыі на прынцыпах федэралізму і аўтаноміі, газета асабліва перасцерагала ад надання аўтаномнага статусу рэгіёнам, што знаходзіліся ў прыфрантавых зонах, Украіне, Малдове, Беларусі. Вынікам гэтага быццам абавязкова павінна было стаць разбурэнне стратэгічнага адзінства расійскіх франтоў. Але не толькі такая небяспека непакоіла публіцыстаў кансерватыўна-ліберальнага перыёдыка. Для аўтараў газеты невыноснай была перспектыва прызнання самастойнасці ўкраінскай і беларускай моваў, развіцця на іх аснове асветы, прыгожага пісьменства, самабытных нацыянальных культур увогуле. Асаблівая “шкоднасць" (“зловредность”) беларускай ідэі бачылася “Новому временн” ў тым, што яе маглі скарыстаць палякі, “каб захагпць беларусаў у рымскі касцёл”3.
Галоўная партыя расійскіх лібералаў — Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя народнай свабоды на працягу ўсёй сваёй гісторыі выступала за мадэрнізацыю расійскага грамадства паводле заходнееўрапейскага ўзору рэфармісцкім шляхам, не выходзячы за межы наяўнай прававой прасторы. Звяржэнне царызму ў выніку рэвалюцыі не ўпісвалася ў такую праграму. Але партыя прыняла гэтую падзею як здзейснены факт і з апазіцыйнай ператварылася ў кіраўнічую.
У гады, што папярэднічалі рэвалюцыі 1917 года, кадэцкая партыя фармальна не мела легальнага статусу і не імкнулася да стварэння
: Шелохаев В.В Нацнональный вопрос в Росснн: лнберальный варнант решення // Кентавр. 1993. № 3. С 100.
2 Крнвенко В.С Украмнское загменне II Новое время. 1917. 23 нюля (5 авг.)
5 Молдаванская н белорусская автономян // Там же. 30 нюля (12 авг).
шырокай партыйнай сеткі на месцах. Тым не менш у перыяд Першай сусветнай вайны ўплыў яе пашыраўся, але не за кошт росту саміх партыйных групаў, а шляхам уцягнення новых рэзерваў у працу разнастайных грамадскіх арганізацый (земскага і гарадскога саюзаў, кааператываў, таварыстваў дапамогі пацярпелым ад вайны, вайсковапрамысловых камітэтаў і інш.). У выніку да моманту рэвалюцыі на месцах сфармаваўся згуртаваны актыў ліберальна-дэмакратычнай інтэлігепцыі, галоўную ролю ў якім адыгрывалі кадэты1. Гэта дапамагло ім разгарнуць партыйнае будаўніцтва пасля легалізацыі ў дэмакратычных умовах 1917 года.
Сацыяльную базу Партыі народнай свабоды складалі вышэйшыя і сярэднія пласты інтэлігенцыі, чыноўнікі, прадпрымальнікі, заможныя сяляне. У Беларусі адчувальную падтрымку кадэтам аказвалі русіфікаваная частка габрайскай інтэлігенцыі, каталікі, стараверы. Першыя ў 1917 годзе арганізацыі ПНС утварыліся тут у Віцебску і Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні. Затым афор.міліся аддзелы кадэтаў у Менску, Магілеве, Горацкім, Гомельскім, Чавускім паветах2. Былі спробы заснаваць арганізацыі ПНС і на Заходнім фронце, але салдаты ў бальшыні насцярожана, а часам і агрэсіўна ставіліся да кадэтаў. У канцы траўня 1917 года ў беларускіх губернях функцыянавала сем кадэцкіх арганізацый (з 183 па Расіі ў цэлым), у канцы чэрвеня — дзесяць3.
Палітычны курс кадэтаў у новай сітуацыі вызначылі VII (сакавік 1917 г.) і VIII (травень 1917 г.) партыйныя з’езды. Пункт праграмы аб канстытуцыйнай манархіі быў заменены палажэннем, што Расія павінна стаць дэмакратычнай парламентарнай рэспублікай; у афіцыйным найменні партыі былі адкінутыя словы “канстытуцыйна-дэмакратычная". Партыя народнай свабоды выступіла за ліквідацыю шматуладдзя і спробаў розных арганізацый канкураваць з Часовым урадам. Па аграрным пытанні заставаўся ў сіле пункт аб прымусовым адчужэнні часткі прыватнаўласніцкіх земляў шляхам выкупу іх дзяржавай. Знешнепалітычны курс кадэтаў вызначаўся імкненнем умацаваць міжнародны аўтарытэт Расіі, стварыць больш спрыяльныя геапалітычныя ўмовы для пашырэння расійскага капіталу (для чаго
1 Думова Н.Г Кадетская партня в перяод Первой мяровой войны н Февральской
революцнн. М.. 1988. С. 29—51, 117.
Вестннк ГІартнн народной свободы (далей — Вестннк ПНС). 1917. № 8/10. С. 34;
№ 11/13. С. 25—26, 36; № 14/16. С 43, 45; №26/27. С. 16—17.
5 Шардыка I. Да пытання аб колькасным і сацыяльным складзе кадэцкай партыі на Беларусі ў 1917 г. // Веснік Бсл. дзярж. ун-та. Серыя 3; Гісторыя. Філасофія. Паліталогія... 1992. №3. С. 3.
меркавалася працягваць вайну да іюўнай перамогі з авалоданнем пралівамі Басфор і Дарданелы) і зблізіць краіну з заходнімі дэмакратыямі, якія, асабліва Англія, былі для кадэтаў узорам дзяржаўнага ўладкавання.
Ідэя ўмацавання вялікай расійскай дзяржавы была адной з асноўных падвалін, на якіх выбудоўвалася і этнапалітычная дактрына кадэтаў. Яіпчэ на пачатку стагоддзя будучы лідэр Партыі народнай свабоды П.М. Мілюкоў пад час падарожжа па Еўропе звярнуў увагу на групу ангельскіх “лібералаў-імперыялістаў” на чале з лордам Розберы, якія выступалі за захаванне Брытанскай імперыі, зыходзячы з тэзіса Б.Шоу, што “добра кіраваная дзяржава на вялікай тэрыторыі лепей за шматлікую колькасць узаемна варожых адзінак з недысцыплінаванымі ідэаламі”1. Такі падыход паслядоўна ўвасабляўся затым у ідэалогіі і палітыцы ПНС.
Будучы прыхільнікамі ліберальна-дэмакратычных каштоўнасцяў, кадэты адстойвалі роўнасць усіх грамадзян перад законам, выступалі за скасаванне ўсіх саслоўных, нацыянальных, рэлігійных абмежаванняў і прывілеяў. Імкненне стварыць у грамадстве спрыяльныя ўмовы для раскрыцця творчага патэнцыялу ўсіх без вынятку індывідаў, якія ў рэальнасці належаць да розных этнакультурных супольнасцяў, прымусіла кадэтаў уключыць у нраграму тэзіс аб праве грамадзян на “свабоднае культурнае самавызначэнне”. Гэтая формула абазначала свабоду ўжывання розных моваў у публічным жыцці (пры захаванні за рускай мовай статусу агульнадзяржаўнай), дазваляла навучальныя ўстановы і арганізацыі, што мелі мэтай развіццё нацыянальных культур. Дапускалася атрыманне пачатковай, а па магчымасці, і далейшай адукацыі на роднай мове2.
Згодныя на этнічную шматколернасць у галіне культуры, кадэты як рупліўцы захавання адзінства і непадзельнасці Расійскай дзяржавы да 1917 года катэгарычна працівіліся ўкараненню прынцыпу нацыянальнасці ў дзяржаўна-палітычную сферу. Таму яны рашуча адхілялі патрабаванні даць народам Расіі права на тэрытарыяльную аўтаномію і палітычнае самавызначэнне.
Праўда, у канкрэтных выпадках дапускаліся выняткі з гэтаіа правіла. Ад пачатку праграма ПНС прадугледжвала іірава на аўтаномію Полыпчы ў этнічных мсжах, а таксама аднаўленне канстытуцыі
1 Мшпоков П.Н. Воспомннання Т I. М., 1990. С. 232—233.
2 Программа Партнн народной свободы (Констнтуцнонно-демократнческ'ой) Ц Вопросы нсторші КПСС. 1991. №8. С. 88—90.
Фінляндыі, што забяспечвала б ёй “асаблівае дзяржаўнае становішча”. Са змяненнем у час Першай сусветнай вайны геапалітычнай сітуацыі кадэты пайшлі на прызнанне права Польшчы на поўную незалежнасць (менавіта ГІ.М. Мілюкоў быў аўтарам адпаведнай адозвы Часовага ўрада да палякаў). Прымусіць жа кадэцкую партыю змяніць негатывісцкае стаўленне да ідэі дзяржаўнасці іншых народаў, у тым ліку беларускага, могтолькі магутны напор нацыяналыіа-вызвольных рухаў. Як успамінаў пазней лідэр ПНС, “мы маглі і павінны былі дыферэнцаваць народы паводле іх гатоўнасці да самакіравання”1.
3 заяўкамі на закую гатоўнасць кадэты сутыкнуліся пасля падзення царызму. Ужо на VII з’ездзе ПНС у сакавіку 1917 года з боку дэлегатаў-“нацыяналаў” прагучалі прапановы надаць некаторым нацыянальным рэгіёнам аўтаномію і абвясціць Расію федэратыўнай рэспублікай2. Спрэчка прадоўжылася ў траўні на VIII з’ездзе, які абмеркаваў даклад Ф.Ф. Какошкіна аб мясцовым самакіраванні і аўтаноміі. Дакладнік прызнаў патрэбу дэцэнтралізацыі ў дзяржаве, прычы.м не толькі ў сферы кіравання, але і ў сферы заканадаўства, што азначала наданне пэўным адміністрацыйна-тзрытарыяльным адзінкам правоў мясцовай (“правінцыйнай”) аўтаноміі. Адначасова Ф.Ф.Какошкін заявіў, што дэцэнтралізацыя не можа быць ажыццёўленая шляхам канстытуявання нацыянальнасцяў у якасці тэрытарыяльна-аўтаномных адзінак3. Даказваючы непрымальнасць у Расіі нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі і федэрацыі, дакладнік і яго аднадумцы спасылаліся на нерамешанасць розных нацыянальнасцяў у асобных рэгіёнах, расплывістасць этнічных межаў і, як вынік, наяўнасць паміж народамі тэрытарыяльных спрэчак. У гэтай сувязі неаднаразова аперавалі фактам рознагалоссяў паміж летувісамі і беларусамі з-за Вільні і часткі Вілснскай губерні4. Прагучала апеляцыя і да надзвычайных абставін васннага часу, калі “германцы ўзмоцнена прапагандуюць сярод рускіх палонных лозунгі, якія вядуць да падзелу нацыянальнасцяў у Расіі. A тое, што выгадна германцам, павінна быць нявыгадна нам”5.
Даклад Ф.Ф. Какошкіна і прапанаваны ім праект рэзалюцыі выклікалі пярэчанні з боку прадстаўнікоў нярускіх народаў, асабліва
1 Milukow Р. Aleksander Lednicki jako rzecznik polsko-rosyjskiego porozumienia. Warszawa, 1939. S.37. Гл. таксама; Мнлюков П H Нсторня второй русской революшш. Т. 1 Вып. I: Протнворечня революцнн Софня, 1921. С. 62—66.
2 Мннскнй голос. 1917. 28 марта.
’ Вестннк ПНС. 1917. №2. С. 8.
' Кокошкнн ФФ Автономня н федерацня. Пг., 1917. С. 17; Вестннк ПНС. 1917. № 14/16. С. 14. 15.
5 Вестнпк ПНС. 1917. № 14/16. С 16.
ўкраінцаў і летувісаў. За развіццё прынцыпу дэцэнтралізацыі ў кірунку болылага ўліку нацыянальна-побытавых асаблівасняў выказаўся і прадстаўнік Менскай групы ПНС У.І. Самойла. Апрача таго, У.І. Самойла, спасылаючыся на факт хуткага развіцця нацыянальных літаратур, прапанаваў абвясціць у адпаведным пункце праграмы аб праве атрымання не толькі пачатковай (як было запісана раней), але і сярэдняй адукацыі на мясцовых мовах'. Аднак калі на галасаванне была пастаўленая больш радыкалыіая папраўка, якая наагул здымала абмежаванні ў гэтай сферы, Самойла запярэчыў: у такім разе “беларусы, напрыклад, могуць зараз жа патрабаваць беларускага ўніверсітэта”2, што, відаць, уяўлялася яму дачасным. Вынікам сталася тое, што з’езд пакінуў ранейшую фармулёўку без паправак.
Прынятая VIII з’ездам ПНС рэзалюныя аб мясцовым самакіраванні і аўтаноміі давала права губернскім і абласным органам выдаваць мясцовыя законы пры вяршэнстве агулыіадзяржаўнага заканадаўства. 3 улікам пажаданняў насельніцтва прадугледжвалася магчымасць рэфармавання адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак (аб’яднанне ў болын буйныя або падзел на драбнейшыя), але толькі нс на этнічнай аснове3. Прапановы аб наданні Украіне, Летуве, Беларусі, іншым рэгіёнам статусу нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі і ўсталяванні ў Расіі федэратыўнага ладу былі кадэтамі ў чарговы раз адхіленыя. Галоўны друкаваны орган кадэцкай партыі газета “Речь” аблаяла ў траўні 1917 года лозунг федэрацыі, фэдэратыўнай рэспублікі як шмаг абяцаючы, але беззмястоўны, “кінуты ў масы сучаснай дэмагогіяй”4.
Падобныя погляды панавалі і ў мясцовых арганізацыях ГІНС на Беларусі5. Старшыня Беларускага камітэта ў Магілеве М.С. Кахановіч сведчыў, што “магілеўскія кадэты проста са скуры вон вылузваліся, абы толькі перашкодзіць нам”6.
Расійская ліберальная інтэлігенцыя апынулася ў палоне абражанага пачуцця вялікаімперскага патрыятызму, настальгічнай крыўды за “гінучую” Расію. Блізкі да кадэтаў прафесар Маскоўскага універсітэта Ю.У. Гацье (пазней — тытулаваны савецкі гісторык, акадэмік АН СССР) абураўся ў ліпені 1917 года: “Незвычайна пачварная з’ява —
1 Вестннк ПНС 1917. № 14/16. С 18.
2 Там же. С. 20.
3 Там же. № 2. С. 3.
4 Цыт. па: Могнлянскнй М. В городской комнтет Петроградской группы Нартнм народной свободы//День. 1917. 21 мая.
5 Гарэцкі Р. Ахвярую сваім "я"... (Максім і Гаўрыла Гарэцкія). Мн.. 1998. С. 81—82, 151.
6 Во.пьная Беларусь. 1917. 26 ліп.
адсутнасць рускага наогул і ў прыватнасці велікарускага патрыятызму. У гэтак званай Расійскай дзяржаве ёсць патрыятызмы якія заўгодна — армянскі, грузінскі, татарскі, украінскі, беларускі, — імя ім легіён, — няма толькі агульнарускага, ды і велікаросы пазбаўлены таго самага”. I далей: “Прыватны, краёвы патрыятызм, культывуемы ў былой Расіі, ёсць адзін з самых паганых відаў партыкулярызму; ён загубіў шмат славянскіх дзяржаваў, загубіць і нашу”1.
Каб прадухіліць падобнае развіццё падзеяў, кадэтам даводзілася шукаць кропкі судакранання з нацыянальна-палітычнымі рухамі, што імкліва набіралі сілу, дэманстраваць перад імі гатоўнасць да кампрамісаў. IX з’езд ПНС (ліпень 1917 г.) на падставе даклада барона Б.Э. Нольдэ пашырыў змест асноўнага праграмнага тэзіса партыі па нацыянальным пытанні: лозунг “свабоднага культурнага самавызначэння” стаў трактавацца цяпер не толькі як асабістае права кожнага грамадзяніна ідэнтыфікаваць сябе з той або іншай нацыянальнай культурай, але і як калектыўнае права этнічных супольнасцяў выступаць у якасці “адзіных нетзрытарыяльных публічна-прававых хаўрусаў”. Такім хаўрусам дзяржава магла перадаваць кіраванне сацыяльна-культурным жыццём (асвета, рэлігія, грамадская апека і г. д.) адпаведных нацыянальных групаў. Для гэтых мэтаў прадугледжвалася выдаткаванне з бюджэту спецыяльных грашовых сродкаў. He выключалася таксама ўвядзенне прапарцыйнага прадстаўніцтва ад нацыянальнасцяў пры выбарах органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання2.
Жыццё няўхільна падводзіла кадэтаў да ўсведамлення, што немагчыма абмінуць факт падзелу насельніцтва Расіі на мноства этнічных супольнасцяў як пры фармаванні культурнай палітыкі, так і пры ажыццяўленні дзяржаўнага будаўніцтва. Наступным крокам у гэтым кірунку магло стаць наданне арганізаваным у публічна-прававыя хаўрусы нацыям аўтаномных правоў на тыя тэрыторыі, на якіх яны спрадвеку пражывалі, — чаго, уласна, і дамагалася абсалютная большасць этнапалітычных рухаў, уключаючы беларускі. Лідэр партыі II.М. Мілюкоў на IX з’ездзе фактычна прызнаў у прынцыповым плане нацыянальна-тэрытарыяльную аўтаномію Украіны, а таксама намякнуў на дапушчальнасць у будучым такога статусу і для іншых народаў3. Увосень 1917 года менскія кадэты ўжо наўпрост пісалі аб федэ-
' ГотьеЮВ. Мом заметкн//Вопросы нсторнв. 1991. №6. С. 158.
3 Новое время. 1917. 25 нюля (7 авг ); Революцня н нацнональный вопрос. Т. 3.
С. 83—84.
5 Новое время. 1917. 25 нюля (7 авг.); Кувшннов В.А. Кадеты в Росснн н в эмнграцнн П Новая н новейшая нсторня. 1995. № 4. С. 53.
рацыі як сваім партыйным ідэале. Аднак увасабленне гэтага ідэалу ў жыццё кадэцкія палітыкі-“дзяржаўнікі” маглі ўявіць сабе толькі пасля заканчэння вайны, пастаноўку ж тэрытарыяльных пытанняў у ваенны час называлі справай безразважнай і злачыннай. Нават у дні бальшавіцкага перавароту яны працягвалі гіадкрэсліваць, што ПНС пакуль што “вырашае нацыянальнае пытанне без тэрыторыі”1.
3 прычыны сваіх вялікадзяржаўных перакананняў, імперскіх знешнепалітычных амбіцый расійскія лібералы так і не здолелі ў 1917 годзе ў поўнай меры ацаніць канструктыўны натэнцыял нацыянальнадэмакратычных рухаў, каб абаперціся на яго ў супрацьстаянні напаўзаючай рэвалюцыйнай дыктатуры. Апынуўшыся ў эміграцыі, П.М. Мілюкоў прыйшоў да высновы, што “руская інтэлігенцыя праглядзела [...] працэс вызвалення нацыянальнасцяў, яна не разумела сутнасці нацыянальнага руху”2.
Неанародніцкую Партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (ПСР) рэвалюцыя заспела ў распыленым стане. Тым не менш эсэры ўзялі актыўны ўдзел у рэвалюцыйных падзеях, амаль паўсюдна ўвайшлі ў новыя органы ўлады: саветы, вайсковыя камітэты, прафсаюзы, з траўня 1917 года ГІСР была прадстаўлена ў кааліцыйным Часовым урадзе. Эсэры ацэньвалі пачатую рэвалюцыю як народна-працоўную, якая выйшла за звычайныя буржуазныя рамкі. Але ІІСР лічыла, што рэвалюцыйная дэмакратыя яшчэ слабая і малаарганізаваная, таму ёй не трэба браць уладу цалкам у свае рукі. Неабходна толькі рабіць ціск на ўрад звонку (саветы) і знутры (урадавая кааліцыя). У знешняй палітыцы ПСР выставіла лозунг “Дэмакратычны мір усяму свету”, але адхіляла сепаратны мір, настойвала на захаванні стратэгічнага адзінства фронту з альянтамі.
ІІоўная легалізацыя пасля Лютаўскай рэвалюцыі, прывабныя лозунгі дазволілі эсэрам за кароткі тэрмін стаць самай шматлікай партыяй у Расіі. Шпарка ствараліся арганізацыйныя структуры ПСР і ў Беларусі. На працягу сакавіка—чэрвеня 1917 года аргалізацыі эсэраў узніклі ў Менску, Віцебску, Оршы, Полацку, Магілеве, Мазыры, Вілейцы, Бабруйску, Слуцку ды іншых гарадах і мястэчках. Да ліпеня 1917 года ў беларускіх губсрнях (без уліку Заходняга фронту) дзейнічала не менш за 22 эсэраўскія арганізацыі’. Разам з Заходнім фрон-
' Нацнональный вопрос я наша партня II Мннская жнзнь. 1917, 27 окт.
2 Цыг. па: Кувшннов В.А. Разоблаченне партмей большевнков ндеологнн н тактнкн кадетов (фсвраль—октябрь 1917 г ). М.. 1982. С. 76(првм. 190).
3 Лнпецкнй 9 А. Борьба большевмстскнх органнзацнй Белорусснн с мелкобуржуазнымй партнямн в пермод подготовкй й проведення Велнкой Октябрьской соцналястнческой революцнй (март 1917 — янв. 1918 гг.): Автореф. днс. .. канд нст. наук. Мн., 1973. С. 13
там у іх налічвалася прыблізна 30 тыс. членаў'. Ужо ў траўні 1917 года ў Менску была склікана I канферэнцыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў Заходняга фронту і прылеглых губерняў, якая выбрала абласны камітэт ПСР2.
Сацыяльную базу эсэраўскай партыі складалі сяляне, сярэднія гарадскія нласты, дэмакратычная інтэлігенцыя, рабочыя. Пэўнай асаблівасцю эсэраўскіх арганізацый прыфрантавой Беларусі было тое, што тут поруч з прадстаўнікамі названых сацыяльных групаў у ПСР хлынула не схільнае да радыкальных псраўтварэнняў афіцэрства ды чыноўнікі разбухлага за гады вайны апарату кіравання, якія пры пасярэдніцтве ўплывовай партыі спадзяваліся ўладкаваць кар’еру. Гэтай акалічнасцю даследнікі тлумачаць цягу мясцовых арганізацый ГІСР да правага крыла партыі5.
Прынамсі, менавіта такія настроі прадэманстравалі дэлегаты з Беларусі на III з’ездзе Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (травень—чэрвень 1917 г., Масква), на якім выпрацоўваўся палітычны курс эсэраў у паслялютаўскі перыяд.
Нагірыклад, пры абмеркаванні знешнепалітычнага становішча краіны прадстаўнік віцебскай эсэраўскай арганізацыі П.І.Іваніцкі выказаўся за захоп Расіяй Канстанцінопаля і праліваў Басфор і Дарданелы, бо гэта, маўляў, не пытанне эканамічнага імперыялізму, а неабходная перадумова для развіцця рускай культуры. “Мы жадасм атрымаць доступ да крыніцы сусветнай культуры — да Міжземнага мора”4. Такая ура-гіатрыятычная пазіцыя супадала з курсам кадэтаў, але цалкам ігнаравала лозунг дэмакратычнага міру без ансксій і кантрыбуцый на аснове са.мавызначэння народаў, якога афіцыйна трымалася эсэраўская партыя. Адказваючы Іваніцкаму, лідэр ПСР В.М.Чарноў сказаў: “Я думаю, што гэтая плынь (у партыі. — С Р ), якая ідзс праз пралівы і выплывае ў Міжземнае мора, чужая ўсяму духу нс толькі Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, але і духу дэмакратыі наагул”5.
Перспектывы ўнутранага развіцця краіны эсэры бачылі ў рэалізацыі народніцкай ідэі аграрнага федэралізму, г. зн. замены тагачаснага ладу хаўрусам самакіроўных супольняў (абшчын). У адпа-
1 Каз.чякоў У.Я. 3 гісторыі барацьбы балыйавікоў Беларусі і Заходняга фронту супраць эсэраў (сак. -чэрв. 1917 г.) // Весці ЛН БССР. Сер. грамад. навук. 1980. №4. С. 63.
’ Фронт. 1917. 25 мая.
’ Казлякоў У.Я Назв. тв. С. 62—63, 69—70.
4 Третнй сьезд Партвм соцмалнстовфеволюцйонеров. Стенографнческнй отчет. Пг., 1917. С. 80.
5Там же. С 181.
ПАДЗЕННЕ РАСІЙСКАГА ЦАРЫЗМУ I БЕЛАРУСЬ -57 веднасці з гэтым III з’езд пацвердзіў палажэнне аграрнай праграмы аб скасаванні прыватнай уласнасці на зямлю і пераходзе яе без выкупу ва ўсенародны набытак (сацыялізацыя зямлі) для ўраўняльнага працоўнага карыстання.
У такім жа ключы разглядалі эсэры і нацыянальнае пытанне. Ядром іх нацыянальнай праграмы, прынятай на I з’ездзе партыі (снежань 1905 — студзень 1906 гг.), была формула: “Магчыма большае выкарыстанне федэратыўных дачыненняў паміж асобнымі нацыянальнасцямі, прызнанне за імі безумоўнага права на самавызначэнне”1. ПСР выступала за ўвядзенне роднай мовы ва ўсе мясцовыя дзяржаўныя і грамадскія ўстановы, у абласцях з мяшаным насельніцтвам патрабавала для кожнай нацыянальнай групы прапарцыйнай яе колькасці долі ў бюджэце, прызначанай на культурна-асветныя мэты.
Ha III з’ездзе ў дакладах М.В. Вішняка, Н.У. Бруловай-Шаскольскай, М.С. Раскіна, В.М. Чарнова было зроблена разгорнутае тэарэтычнае абгрунтаванне эсэраўскай палітыкі ў сферы нацыянальных дачыненняў, Нрамоўцы сышліся на гым, што спробы вытлумачыць феномен нацыі пералікам аб’ектыўных адзнак (расавае адзінства, агульнасць гістарычнага лёсу, супольнасць мовы, тэрыторыі і г. д.) непрадуктыўныя. Тым больш неправамерна атаясамліваць нацыю з дзяржавай — такія погляды былі кваліфікаваны як буржуазныя. На думку эсэраўскіх тэарэтыкаў, нацыя вызначаецца перш за ўсё суб'екгыўным фактарам: самавызначэннем кожнай асобы. Нацыя ёсць сацыяльна-культурнае асяроддзе асобы. Па-за гэтым асяроддзем немагчыма паўнавартаснае развіццё індывіда. Таму пілях да сацыялізму, які закліканы разняволіць асобу, узняць яе матэрыяльны і духоўны ўзровень, нралягае праз “свабоднае развіццё нацыянальных супольнасцяў”. Адсюль рабілася выснова, што адзіна правільным спосабам развязання нацыянальнага пытання ёсць “непахісны прынцып інтэрнацыянальнага сацыялізму: права кожнай нацыі на самавызначэнне”. Пры гэтым падкрэслівалася, што “не можа быць розніцы паміж тымі нацыямі, якімі здадзены экзамен на значэнне ў сусветнай культуры, і тымі, якія яшчэ толькі пачынаюць развівацца”. “Культуры ўсіх народаў маюць роўнае права на існаванне”2.
Лозунг права нацый на самавызначэнне вытлумачваўся эсэрамі вельмі шырока, як агульны прынцып, які ў канкрэтных выпадках мог увасобіцца і ў форму федзрацыі, і нацыянальна-тэрытарыяльнай аўта-
Протокол 1 сьезда Партнн соцналнстов-революцмонеров. [СПб.. 1906], С. 361.
2 Третнй сьезд Партнн соцналнстов-революцмонеров. С 298; Дело народа. 1917.3 нюня.
номіі, і нацыянальна-кульгурнай (экстэрытарыяльнай) аўтаноміі — залежна ад аб’ектыўных умоваў (гістарычных, сацыялыіа-эканамічных, нацыянальна-псіхалагічных). He касавалася і магчымасць аддзялення: эсэры прызналі гакое права за Польшчай (але ўжо перад Фінляндыяй ставілі ў гэтым сэнсе шлагбаўм, асцерагаючыся ланцуговай рэакцыі ў іншых нацыянальных рэгіёнах). Выбар канкрэтнай формы самавызначэння кожная нацыя павінна была ажыццявіць на сваім прадстаўнічым форуме, але пры ўмове пагаднення з іншымі нацыямі і пры абавязковай санкцыі агульнадзяржаўнага Устаноўчага сходу.
Для Расійскай дзяржавы найбольш прыдатным спосабам уладкавання міжнацыянальных дачыненняў эсэры лічылі федэрацыю. Аднак і гэтаму прынцыпу надавалася ўсеабдымнае значэнне: яго рэалізацыя меркавалася не толькі ва ўнутрыдзяржаўным (як федэрацыя нацыянальнасцяў), але і ў глабальным міжнародным (як Злучаныя Штаты Еўропы і ўсяго свету) маштабах. “Толькі адначасова гэтыя два бакі даюць вырашэнне нацыянальнага пытання”, — гаварыў на III з’ездзе В.М. Чарноў1.
Ва ўхваленай з’ездам рэзалюцыі ПСР выказалася за ўсталяванне ў Расіі федэратыўна-дэмакратычнай рэспублікі. Народы, якія мелі параўнаўча кампактную тэрыторыю пражывання, павінны былі атрымаць нацыянальна-тэрытарыяльную аўтаномію2. Такую форму самавызначэння эсэраўскія аўтары лічылі магчымай для Украіны, Беларусі, Летувы, Латвіі, Эстоніі, Грузіі, Арменіі, А.зербайджана і г. д? Нацыі без тэрыторыі (габраі), а таксама нацыянальныя мяншыні абласцей маглі быць, паводлс рэзалюцыі, з’яднаны ў экстэрытарыяльныя персанальна-аўтаномныя саюзы з сваімі мясцовымі і агульнадзяржаўнымі прадстаўнічымі органамі4.
Рэзалюцыя рэкамендавала забяспечыць асноўнымі законамі краіны публічныя правы для ўсіх моваў, “на якіх гавораць працоўныя масы ў Расіі”. Пры галасаванні за гэты пункт на з’ездзе нечакана ўзнікла дыскусія наконт слоў “працоўныя масы”. Некаторыя дэлегаты прапанавалі замяніць іх тэрмінам “народныя масы”, матывуючы тым.
1 Третнй сьезд Партнн соцналнстов-революцнонеров. С. 405—409; Дело народа. 1917 6 нюня.
■ Резолюцвн, прннятые на III сьезде Партнн соцналнстов-революцнонсров. М , 1917. С 15—16.
’ Кабанов Н. Областное народоправне. М.. 1917. С. 4—5; Брюллова-Шаскольская Н. Как жнть между собою народам Росснн? Пг_, 1917. С 18—19; Она же. Партня соцналнстов-революцмонеров н нацнональный вопрос. Пг., 1917. С. 21.
1 Резолюцнн. прннятые на III сьезде Партнн соцмалнстов-революцнонеров С. 16.
што мова — не сацыяльна-эканамічная з’ява, якая патрабавала б класавага падыходу, а культурная каштоўнасць, права на якую прызнаецца за кожным чалавекам. Прапанову падтрымаў і дэлегаз' ад Выканаўчага камітэта Заходняга фронту П.У. Злобін, аднак матыў вылучыў зусім іншы. «У Менску на сялянскім з’ездзе1, — паведаміў ён, — было заяўлена, што выкладанне ў школах павінна весціся на мове роднай, a там мова — руская. Я мяркую, што слова “працоўны” ў дадзеным выпадку будзе эксплуатавацца па ўсёй заходняй ускраіне». Зусім відавочна, што Злобін імкнуўся не дапусціць у рэзалюцыю эсэраўскага з’езда такой фармулёўкі, якая магла стаць маральнай падмогай для абаронцаў беларускай мовы — асноўнай мовы працоўных класаў Беларусі. В.М. Чарноў (ён быў дакладнікам па рэзалюцыі) не настойваў на пачатковым варыянце, але заўважыў: “Што да Беларусі, то там, несумнеўна, мова працоўных масаў — беларуская”. На гэта адразу ж прагучала нецярплівая рэпліка Злобіна: “А на з’ездзе (у Менску. — С.Р.) зафіксавана была руская мова”. У выніку галасавання прапанова аб змене фармулёўкі была адхіленая2.
Далей у рэзалюцыі абвяшчалася аб намеры ПСР стварыць пад сваёй эгідай аб’яднанне нацыянальных сацыялістычных партый Расіі (гэтак званы Расійскі Інтэрнацыянал) і аб імкненні аднавіць Міжнародны сацыялістычны Інтэрнацыянал, у якім павінны атрымаць прадстаўніцтва сацыялістычныя партыі не толькі асобных краін, але і асобных нацый. Апошняе палажэнне таксама выклікала пярэчанне з боку Злобіна, але пад націскам Чарнова ён яго зняў3.
Прынцып прадстаўніцтва як ад краін, так і ад нацый эсэры гатовыя былі распаўсюдзіць на ўсю практыку міжнародных дачыненняў. ІІ.Брулова-Шаскольская — адна з вядучых эсэраўскіх спецыялістаў па нацыянальным пытанні — аспрэчвала правіла, паводле якога ў міжнародных форумах удзельнічаюць не нацыі, а дзяржавы, і гірапаноўвала запрасіць прадстаўнікоў недзяржаўных нацый на будучую мірную канферэнцыю. “Няўжо права нацый на самавызначэнне як патрабаванне для міру разумеецца так, — пісала яна, — што, напрыклад, Бельгія і Сербія змогуць на мірнай канферэнцыі самі ўзняць за сябе голас, a лёс Фінляндыі, Арменіі, Польшчы, Летувы, Беларусі, Латвіі, Украіны, габрайства — кроўна зацікаўленых ва ўмовах міру — будуць выра-
1 Маецца на ўвазе I з'езд сялянскіх дэпутатаў Менскай і Віленскай губерняў (гл.
раздз. II).
3 Третмй сьезд Партнм соцналнстов-революцнонеров С. 419—420.
3 Там же. С. 424.
шаць прызнаныя за дзяржавы старой дыпламатыяй Сан-Марына і Манака або Чылі ды Перу?”’
Сярод асноўных агульнарасійскіх партый эсэры мелі найбольш распрацаваную праграму па нацыянальным пытанні, якая прапаноўвала багаты арсенал сродкаў для рэалізацыі канкрэтных нацыянальных інтарэсаў. У практычным плане ПСР разам з блізкай да сябе Працоўнай народна-сацыялістычнай партыяй (у ёй аб’ядналіся “трудавікі” і энэсы) падтрымлівала дзейнасць Савета нацыянальных сацыялістычных партый Расіі, дзе актыўную ролю адыгрывала і Беларуская сацыялістычная грамада.
Грэба, аднак, падкрэсліць, што сацыялісты-рэвалюцыянеры, як і іншыя партыі ліберальнай і сацыялістычнай арыентацыі (з выняткам бальшавікоў), бачылі вырашэнне грамадскіх праблем у прававым рэчышчы, у рамках дзейнага заканадаўства, таму не ўхвалялі самачынных дзеянняў, асуджалі ўсялякія захопы явачным парадкам — “ці то захоп зямлі, ці ўлады, ці аўтаноміі”2. На практыцы такі падыход нярэдка выліваўся ў прадпісанне чакаць Устаноўчага сходу, які здолес расставіць апошнія кропкі ва ўсіх справах, у тым ліку нацыянальных. Акрамя таго, у партыі былі сур’ёзныя рознагалоссі, існавала моцнае правае крыло, якое дапускала адыход ад дэмакратычных прынцыпаў. Усё гэта давала магчымасць эсэраўскім функцыянерам на месцах дзейнічаць у аднаведнасці з уласным разуменнем і намерамі, не вельмі азіраючыся на ўстаноўкі афіцыйных ідэолагаў партыі.
Якраз нешта падобнае адбывалася ў Беларусі. Нягледзячы на тое, што вылучаная беларускімі нацыянальнымі арганізацыямі канцэпцыя аўтаноміі Беларусі ў складзе агульнарасійскай федэрацыі (падрабязней гл. у раздзеле II) вызначалася відавочнай памяркоўнасцю і практычна цалкам упісвалася ў нацыянальную праграму ПСР, яна (канцэпцыя) на першым часе выклікала ў тутэйшых эсэраўскіх колах рэакцыю вострай алергіі. На незлічоных мітынгах і сходах, са старонак друку прыхільнікам аўтаноміі давялося зведаць мноства абвінавачванняў у сепаратызме, нацыяналізме, абароне інтарэсаў маёмасных класаў ды імкненні адарваць беларускіх рабочых і сялян ад працоўных Расіі. ГІрыгаданы ўжо М.С. Кахановіч распавядаў, што разам з кадэтамі супраць Беларускага камітэта ў Магілеве выступалі і эсэры, якія “вялі абрусіцельную палітыку, усё роўна. як бы яны былі не с.-р., a
1 Брюллова-Шаскольская Н. Юрнднческое совешанне н Украннская рада // Дело народа. 1917. 21 шоня.
-Делонарода. 1917. 21 нюня
СРН”1 (Саюз рускага народа — С.Р.). Аналагічныя назіранні адносна эсэраўскай палітыкі зрабілі Змітрок Бядуля2 і юны Г.І. ГарэцкР.
Часам ажыццяўляліся спробы “тэарэтычнага" абгрунтавання такой негатывісцкай пазіцыі ў беларускім пытанні. У ліпені 1917 года рагачоўская газета эсэраўскага кірунку “Наше свободное слово” — орган тамтэйшага савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў — прысвяціла гэтаму нытанню вялікі артыкул. Яго ананімны аўтар на падставе павярхоўнага агляду гісторыі Беларусі, дылетанцкіх разваг пра беларускі фальклор, мову, канфесійную сітуацыю ў краі сцвярджаў, што з-за векавога супрацьстаяння тут вонкавых — заходніх і ўсходніх — уплываў самі беларусы не здолелі стварыць і назапасіць уласныя культурныя каштоўнасці, што іх мова ніколі самастойна не развівалася, на ёй быццам “не было і няма (sic! — С.Р.) сваёй літаратуры” і г.д. Шляхам адмаўлення самабытнасці беларускай культуры чытачу ўнушалася думка зусім пэўнага палітычнага кшалту: маўляў, вылучэнне Беларусі ў самастойную нацыянальна-дзяржаўную адзінку — гэта справа “штучная”, “навязваемая народу”, яна “не можа знайсці глебы ў шырокіх народных масах”4.
I ўсё ж, як паказалі далейшыя падзеі, па меры абвастрэння сацыяльна-палітычнага крызісу ў агульнарасійскім маштабе, разгортвання беларускага нацыянальнага руху ў часткі расійскіх эсэраў у Беларусі, найперш у мясцовых ураджэнцаў, абуджалася ўсведамленне таго, што край гэты не тоесны велікарускім губерням, адрозніваецца ўласнай гісторыяй, гаспадарча-бытавой, этнакультурнай спецыфікай і, як адносна цэласны рэгіён, мае самастойныя інтарэсы. Па словах таго ж Кахановіча, некаторыя эсэраўскія дзеячы пачыналі “патроху перафарбоўвацца на беларускі колер”5. У канцы 1917 года на Усебеларускім з’ездзе прадстаўнік Заходняга абласнога камігэта 1ІСР паабяцаў падтрымаць беларусаў у змаганні за аўтаномію6. Уласцівая народніцтву пашана да сялянска-‘"почвенной” самабытнасці і наяўнасць у ПСР паўнавартаснай праграмы па нацыянальным пытанні адкрывалі дастатковую прастору для такой эвалюцыі.
1 Вольная Беларусь. 1917. 26 ліп.
23 Б. [БядуляЗм.] Мснск у тыя дні: Люты 1917году //Савецкая Бсларусь. 1925. 12сак.
5 Вольная Беларусь. 21 снеж ; Гарэцкі Р. Назв тв. С. 82, 151 —152
4 Наше свободное слово. 1917. 4 н 8 нюля.
5 Вольная Беларусь. 1917. 26 лін.
6 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі / Укладанне. падрыхтоўка тэксту, уступны артыкул, каментары і г.д. С.Шупы. Т. 1. Кн. 1. Вільня: Нью-Ёрк: Менск: [Ірага, 1998. С. 25: Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 2. С. 48.
Разам з эсэрамі значнай папулярнасцю, асабліва сярод рабочых і дробнабуржуазных пластоў гарадоў і мястэчак краю, карысталіся ў 1917 годзе сацыял-дэмакраты розных адценняў: група “Адзінства”, меншавікі-абаронцы, меншавікі-інтэрнацыяналісты, “міжраёнцы”, бальшавікі-ленінцы. У Беларусі (як і ва Украіне) моцную сацыяльную апору меў Бунд, які прымыкаў да меншавіцкага крыла РСДРП.
Калі для эсэраў феномен нацыі ўяўляў (гірынамсі, у тэорыі) самадастатковую каштоўнасць, то для балыпыні расійскіх сацыял-дэмакратаў ён выступаў як рэальны, але не вельмі пажаданы фактар грамадскага жыцця, які хутчэй замінае, чым спрыяе барацьбе сусветнага пралетарыяту за сацыялізм.
Фармальна ўсе плыні расійскай сацыял-дэмакратыі кіраваліся праграмай, прынятай у 1903 годзе на II з’ездзе РСДРП, якая прызнавала “права на самавызначэннс за ўсімі нацыямі, што ўваходзяць у склад дзяржавы”1. Напачатку гэтае палажэнне ўспрымалася ў партыі хутчэй не як арыенцір для практычнай дзейнасці па ўрэгуляванні міжнацыянальных дачыненняў, а як прапагандысцкі лозунг, закліканы забяспечыць узаемны давер паміж пралетарыямі розных нацый у іх супольнай класавай барацьбе супраць буржуазіі. Алс з абвастрэннем у Расійскай імперыі ды іншых краінах нацыянальных праблем, разгортваннем нацыянальна-вызвольных рухаў перад сацыял-дэмакратамі паўстала патрэба больш дэталёва распрацаваць сваю этнапалітычную дактрыну. Напярэдадні Першай сусветнай вайны ў партыі разгарнулася вялікая дыскусія па нацыянальным пытанні. ІІад час яе выявілася, што паміж меншавіцкай і бальшавіцкай часткамі РСДРП і тут існуюць разыходжанні.
Меншавікі рабілі акцэнт на тым, што нацыі бываюць расселены дысперсна, таму іх самавызначэнне ў межах пэўнай тырэторыі немагчымае. Пад уплывам Бунда ў меншавіцкім асяроддзі распаўсюдзілася тэорыя культурна-нацыянальнай аўтаноміі, распрацаваная аўстрыйскімі марксістамі О.Баўэрам і К.Рэнерам (гэтаму спрыяла і перавыданнс ў Расіі іх асноўных працаў)2. Праграма культурна-нацыянальнай аўтаноміі прапаноўвала ў заканадаўчым парадку замацаваць за кожнай нацыяй права на стварэнне асобнага экстэрытарыяльнага хаўрусу, куды можа запісацца кожны грамадзянін, які прызнае сваю прына-
1 КПСС в резолюцнях н решеннях сьездов. конференцнй н пленумов ЦК. 9-е нзд. Т. 1. М„ 1983. С. 62.
Бауэр О. Нацнональный вопрос н соцаал-демократня. СПб , 1909; Снноптнкус (Реннер К ) Г'осударство м нацпя. СПб., 1909; Шпрннгер Р. (Реннер К.). Нацнональная проблема (Борьба нацнональностей в Австран). СПб., 1909.
лежнасць да адпаведнай нацыі. Кожны хаўрус выбірае кіраўнічы орган для арганізацыі нацыянальнай школы, развіцця навукі, мастацтва, літаратуры, стварэння акадэмій, музеяў, тэатраў, бібліятэк і г.д. Канферэнцыя меншавікоў (жнівень 1912 г., Вена) з удзелам прадстаўнікоў Бунда, ППС, латышскіх, летувіскіх сацыял-дэмакратаў ды іншых абвясціла лозунг культурна-нацыянальнай аўтаноміі прымальным для Расійскай дзяржавы'. Гэтае рашэнне расійскіх меншавікоў, якія пры іншых роўных умовах заўсёды аддавалі перавагу буйной унітарнай цэнтралізаванай дзяржаве, тлумачылася не жаданнем вычарпальна задаволіць інтарэсы ўсіх народаў, а наяўнасцю ў праграме культурна-нацыянальнай аўтаноміі цэнтралісцкай тэндэнцыі: праграма абяцала развязанне ўсіх нацыянальных пытанняў у межах наяўных дзяржаў і, адрозна ад федэралісцкіх канцэпцый тэрытарыялістаў, ніяк не замахвалася на іх цэласнасць.
ГІеракананымі цэн гралістамі былі і балывавікі. Найвышэйшай мэтай У.І. Леніна і яго паплечнікаў было зліццё народаў у адзінай сусветнай сацыялістычнай дзяржаве2. Але, на думку бальшавікоў, не ўсе народы былі аднолькава падрыхгаваныя да пераходу ў гэты ідэальны стан. Калі ў заходніх краінах (Англіі, Францыі, Германіі) нацыянальны рух, паводлс ленінскай ацэнкі, ужо адыграў сваю гістарычную ролю (“спеў сваю несню”), то «для ўкраінцаў і беларусаў, напрыклад, толькі чалавек, які ў марах жыве на Марсе, мог бы адмаўляць, што тут няма яшчэ завяртэння нацыянальнага руху, што абуджэнне масаў да авалодання роднай мовай і яе літаратурай — (а гэта неабходная ўмова і спадарожнік поўнага развіцця капіталізму, поўнага пранікнення абмену да апошняй сялянскай сям’і) — тут яшчэ адбываецца. “Айчына” тут яшчэ не спела ўсёй сваёй гістарычнай песні»3. I хаця ў глабальным руху чалавецтва да камуністычнага квітнення дробныя нацыі ўжо бяссільныя як самастойны фактар, яны яшчэ “адыгрываюць ролю як адзін з ферментаў, адна з бацыл, што дапамагаюць выступленню на сцэну сапраўднай сілы супраць імперыялізму, менавіта: сацыялістычнага пралетарыяту”4. Каб прывабіць на бок пралетарыяту гэтую дапаможную сілу, Ленін прапанаваў трактаваць палажэннс аб праве
1 ТроцкнйЛ. Моя жнзнь: Опыт автобнографнн.М., 1991 С. 220 221, 568; Шалагнн Д.К. Борьба болыпевнков с троцкнзмом (1907—1914 гг.) М., 1965. С. 74—87.
2 Гл.: Леннн В Н. Соцаалмстнческая революцня н право нацнй на самоопределенне // Полн. собр. соч. Т. 27. С. 356.
5 Леннн В 14. О карнкатуре на маркснзм н об “нмпермалнстмческом экономнзме” II Полн. собр. соч. Т. 30. С. 89—90.
4 Леннн В й йтогн днскусснп о самоопределеннн Н Полн. собр. соч. Т. 30 С. 56.
нацый на самавызначэнне як права на аддзяленне і ўтварэнне самастойных дзяржаў, бо, паводле ягонага пераканання, менавіта ўтварэнне нацыянальных дзяржаў ёсць тэндэнцыяй (імкненнем) усялякага нацыянальнага руху'.
Такое вытлумачэнне праграмнага лозунгу РСДРН і было зафіксаванае на Паронінскай нарадзе балыпавікоў у 1913 годзе. Але пры гэтым недвухсэнсоўна падкрэслівалася, што пытанне аб гіраве нацый на самавызначэнне “недапушчальна змешваць з пытаннем аб мэтазгоднасці аддзялення той ці іншай нацыі”. Бальшавікі пакідалі за сабой права ў кожным канкрэтным выпадку вырашаць асобна, варга якому народу аддзяляцца ці не. Што датычыць тых нацый, якія заставаліся ў складзе вялікай дзяржавы, то для іх практычна нічога істотнага не прапаноўвалася, акрамя агульнадэмакратычнага палажэння аб ліквідацыі нацыянальных абмежаванняў і прывілеяў і абяцання ўлічваць (поруч з іншымі фактарамі) нацыянальны склад насельніцтва пры вызначэнні межаў самакіроўных і аўтаномных адзінак2. Як і меншавікі, бальшавікі-ленінцы былі цвёрдымі праціўнікамі федэратыўнай будовы дзяржавы.
Фактычна ленінскі падыход меў на ўвазе толькі адну форму самавызначэння — аддзяленне і ўтварэнне самастойнай дзяржавы, не даючы народам ніякага іншага выбару. У адказ на заўвагу С.Шаўмяна, што права на самавызначэнне азначае і права на федэратыўную сувязь, і нрава на аўтаномію, Ленін катэгарычна заявіў: “Абсалютна не згодзен. Яно н е азначае права на федэрацыю. Федэрацыя ёсць саюз роўных, саюз, які патрабуе агульнай згоды. Як жа можа быць права ад на го боку назгоду з ім другога боку?? Гэта абсурд. Мы ў прынцыпе супраць федэрацыі — яна аслабляе эканамічную сувязь, яна непрыгодны тып для адной дзяржавы. Хочаш аддзяліцца? Каціся да д'ябла, калі ты можаш ларваць эканамічную сувязь або, дакладней, калі ўціск і непаразуменні “сужыцця” такія, што яны псуюць і нішчаць справу эканамічнай сувязі. He хочаш аддзяляцца? Тады прабач, за мяне не вырашай, не думай, што ты маеш “права” на федэрацыю”3. Далей Ленін тлумачыў, што права на самавызначэнне не азначае і права на аўтаномію, паколькі аўтаномія адміністрацыйна-гэрытарыяльных адзінак — гэта агульны прынцып дэмакратычнай дзяржавы. які не абавязкова мае на ўвазе нацыянальныя асаблівасці. Унітарызм ленін-
1 Гл.: Ленмн В Н О праве нацнй на самоопрсделенне Н Полн. собр. соч Т. 25. С. 259.
3 КПСС в резолюцнях . Т I. С 447
5 Леннн В М. Пнсьмо С.Г. Шаумяну. 6 дек. 1913 г. // Полн. собр. соч. Т. 48. С. 234—235.
скай канцэпцыі самавызначэння пад.мацоўваўся тым, што ўсе пралетарскія арганізацыі (палітычныя, прафесійныя, кааператыўна-асветныя і г. д.) павінны былі будавацца выключна на прынцыпе цэнтралізму, без уліку спецыфічных нацыянальных інтарэсаў іх складнікаў. Такая па сутнасці ультыматыўная ў дачыненні да нацыянальна-вызвольных рухаў праграма не выклікала захаплення ў іх асяроддзі. Часогііс “Боротьба”, выдаваны ўкраінскімі сацыял-дэмакратамі, наступным чынам пракаментаваў у 1915 годзе этнапалітычную платформу бальшавікоў: “Нам абяцаюць усё, нават самастойную дзяржаву, але толькі для таго, каб мы паверылі гэтым падманным і няшчырым абяцанням і адмовіліся нават ад права на сваю сацыялістычную арганізацыю'.
ІІасля падзення царызму у рамках тэндэнцыі да стварэння шырокай кааліцыі дэмакратычных сіл усе сацыял-дэмакраты, не выключаючы бальшавікоў, рушылі ў аб’яднаныя арганізацыі РСДРІІ — гэтак званыя с‘аб'яднанкі"’.
У Беларусі ў іх уваходзілі меншавікі, бундаўцы, бальшавікі, польскія і латышскія сацыял-дэмакраты. У сакавіку 1917 года аформіліся Віцебская, Магілеўская, Менская, Гомельская аб’яднаныя арганізацыі РСДРГІ. Затым такія арганізацыі сталі дзейнічаць у Рагачове, Полацку, Оршы, Клімавічах, Бабруйску, Слуцку, Барысаве, Валожыне, іншых гарадах, у арміях Заходняга фронту. Летам 1917 года на тэрыторыі Беларусі ў “аб’яднанках” налічвалася да 18 тыс. членаў2. Кіраўнічую ролю ў гэтых арганізацыях адыгрывалі меншавікі і бундаўцы.
Нягледзячы на бпакаванне з бундаўцамі, расійскія сацыял-дэмакраты пасля падзення царызму доўга не маглі выпрацаваць канкрэтную лінію паводзін у сітуацыі, калі народы хутка абуджаліся да самастойнай гістарычнай творчасці. Меншавікі і блізкія да іх групы першую такую спробу зрабілі толькі ў траўні 1917 года на сваёй агульнарасійскай канферэнцыі. У ліку дэлегатаў некалькі чалавек прадстаўлялі партыйныя арганізацыі Беларусі і Заходняга фронту: Я.Л. Вайншэнкер (Гомель), І.М. Квасман (Віцебск), Я.Р. Мунбліт (Менск), М.Л. Лабенз (Слуцк), П.Я. Белавусаў (Валожын), А.Б. Штэрн (Выканаўчы камітэт Заходняга фронту) і інш.3 Ніводзін з іх не значыцца ў спісе ўдзельнікаў секцыі, створанай для абмеркавання нацыянальнага пы-
1 Цыт. па: Курас Н Ф Горжество пролетарского ннтернацноналнчма н крах мелкобуржуазных партнй наУкранне. Кнев, 1978. С. 104.
2 Большевнкн Белорусснн в борьбеза победу Октября Мн.. 1987. С. 45.
3 Меньшевнкн в 1917 году. Т 1. М., 1994. С 272, 613—715.
гання. Пратаколы секцыі даследнікамі гісторыі меншавізму не выяўлены1. Да нас дайшоў толькі выпрацаваны ёю праект рэзалюцыі. У праекце не згадвалася права нацый на самавызначэнне, а нацыянальнавызвольны рух кваліфікаваўся як сепаратызм, які ўяўляе сур’ёзную небяспеку для адзінства сіл пралетарыяту і пагражае справе рэвалюцыі. У агульным плане гаварылася аб неабходнасці адмовіцца ад палітыкі “мёртвага бюракратычнага цэнтралізму” і пайсці па шляху дэцэнтралізацыі. Канкрэтна прапаноўвалася ўвядзенне Усерасійскім Устаноўчым сходам шырокай палітычнай аўтаноміі для абласцей, якія вызначаюцца сацыяльна-эканамічны.мі, культурна-гістарычнымі і этнаграфічнымі асаблівасцямі, а таксама стварэнне гарантый культурнага развіцця для нацыянальных мяншыняў (аўтаномія школьнай справы, выкарыстанне роднай мовы ў судзе і органах кіравання)2. Прапанаваны праект канферэнцыя не разглядала, спаслаўшыся на недахоп часу. Арганізацыйнаму камітэту (АК) было даручана ўтварыць спецыяльную камісію з удзелам прадстаўнікоў ад нацыянальных сацыялдэмакратычных партый і разгарнуць дыскусію ў партыйных шэрагах.
ГІад час гэтай дыскусіі сацыял-дэмакратычныя аўтары шырока дэкларавалі сваё асуджэнне вялікадзяржаўнай палітыкі. У прыватнасці, яны паказвалі сапраўдную падаплёку імкнення русіфікатарскіх колаў залічыць украінцаў і беларусаў у склад адзінага рускага народа: у становішчы, калі ўласна рускія (велікарусы) складалі менш за палову жыхароў Расіі, далучэннем двух астатніх славянскіх этнасаў дасягалася лічба ў 2/3 ад усяго населыііцтва і тым самым нібыта даказваўся пераважна аднанацыянальны, г. зн. рускі, а не шматнацыянальны характар краіны3. Аднак поруч з дэманстрацыяй прыхільнасці да нярускіх нацый меншавікі стараліся іх пераканаць, што ў інтарэсах перамогі рэвалюцыі, агульнага ўмацавання новага ладу задача дзяржаўнага ўладкавання асобных частак Расіі павінна адысці на задні план, і ў такіх абставінах “усе спробы нацыянальнасцяў наладзіць сваё палітычнае жыццё зараз, явачным парадкам, да Устаноўчага сходу, ёсць правіннасць перад Расіяй і ўсімі яе народамі”4.
У петраградскай газеце “День”, якую выдавалі правыя сацыял-дэмакраты-меншавікі і бундаўцы, адзін з яе вядучых супрацоўнікаў В.А. Кантаровіч свой заклік да аднапартыйцаў па-сапраўднаму заняцца распрацоўкай нацыянальнай праграмы матываваў тым, што ў ходзе
' Меньшевнкн в 1917 году. Т. 1. С 89.
2 Там жс. С. 445—447
'Лурье Е.С Нацнональный вопрос в Росснн М.. 1917. С. 10.
4 Там же С. 36—37.
рэвалюцыі нацыянальнае жыццё “забіла крыніцай” нават у такіх мясцовасцях, дзе “пра існаванне нацыяяальнасці ніхто і не падазраваў”. 3 гэтай прычыны “нацыянальнае пытанне з плоскасці тэарэтычных пасылак, намёкаў і сціплых памкненняў стала сур'ёзным чыннікам рэчаіснасці”. Лднак неабходнасць “рыхтаваць свой адказ на нацыянальнае пытанне” публіцыст “Дня” абгрунтоўваў не прынцыповай салідарнасцю з панявольнымі народамі, перадвызначанай, здавалася б, самой прыродай сацыял-дэмакратычнага руху, а ўспрымаў гэтую задачу як вымушаную, прадыктаваную толькі палітычнай кан’юнктурай'. Падмеціўшы такое ўтылітарнае сгаўленне меншавіцкага ідэолага да нацыянальных праблем, газета “Волыіая Беларусь”, што пачала выходзіць у Менску ў траўні 1917 года пад рэдакцыяй Я.Лёсіка, у адказ на развагі Кантаровіча адзначала: «Пара ўжо глянуць на нацыянальны рух не па формуле “пастолькі—паколькі”, а дзеля таго, што ён мае сваю несмяртэльную каштоўнасць, што нацыянальнасць ёсць адзіны чыннік культуры і прагрэсу чалавецтва. На жаль, расійская інтэлігенцыя, хоць і нахіліла ўжо вуха да нацыянальнага гоману, але, “пастолькі, паколькі” гэта факт і сіла, а не самакаштоўнасць...»2.
Свайго роду “пасынкам” (вызначэнне Н. Бруловай-Шаскольскай) нацыянальнае пытанне было і для меншавіцкага Аб’яднаўчага з’езда РСДРГІ у жніўні 1917 года. 3 Беларусі і Заходняга фронту ў ім удзельнічалі С.В. Басіст і А.К. Пайкес (Мінская арганізацыя меншавікоў), Н.Я. Нахамкіс і П.М. Сеўрук (Гомельская аб’яднаная арганізацыя), С.Ш. Айзенштадт (Рагачоўская аб’яднаная арганізацыя), I. Апетэр і І.П. Арцёменка (арганізацыя 2-й арміі), Р.В. Брук, Б.А. Чорны, А.Ю. Браўн, М. Ліпец, М. I. Любанскі (усе ад Бунда) і іншыя — усяго больш за 20 чалавек, якія прадстаўлялі 14,4 тыс. партыйцаў3. Ва ўхваленую з’ездам рэзалюцыю было ўключана пажаданне “шырокай тэрытарыяльнай аўтаноміі для абласцей, што вызначаюцца сваім нацыянальным складам, а таксама гаспадарча-бытавымі ўмовамі, пры гарантыі агульнадзяржаўнымі законамі правоў нацыянальных меншасцяў на асновс прынцыпу культурна-нацыянальнай аўтаноміі”. Такім чынам, па-ранейшаму замест нацыянальна-палітычнай аўтаноміі, якой настойліва дамагаліся для сваіх народаў кіраўнікі вызвольных рухаў, у тым ліку беларускага, меншавікі прапаноўвалі толькі культурна-на-
1 Канторовнч В. Нацнональный вопрос //День. 1917. 27 нюля.
' Вольная Беларусь. 1917. 3 жн.
’ Падлічана па: Меньшевнкм в 1917 году. Т. 2. М., 1995. С. 581, 584—586, 589, 594. 597—598, 603—604. 631, 633—634, 655—656, 658—659, 670—671, 677—678, 682—683, 732—733, 735—736. 772773, 777—778.
цыянальную. Што да праектаў федэрацыі, не кажучы ўжо аб свабодзе выхаду народаў са складу Расіі, то такія ідэі былі Аб’яднаўчым з’ездам РСДРГІ катэгарычна адхіленыя як “сепаратысцкія” і супярэчныя “інтарэсам расійскай рэвалюцыі”1.
Тым часам аб’яднаўчая тэндэнцыя ў расійскім сацыял-дэмакратычным руху з самага пачатку рэвалюцыі аказалася вельмі няўстойлівай і хутка пайшла па спад. Па меры абвастрэння грамадскіх антаганізмаў у аб’яднаных арганізацыях РСДРП узнікалі ўнутраныя непаразуменні, выразней акрэсліваўся міжфракцыйны надзел.
Яшчэ ў сакавіку 1917 года ў Беларусі пачалі ствараць свае самастойныя арганізацыйныя структуры бундаўцы. Да лета 1917 года буйныя арганізацыі Бунда дзейнічалі ў Менску, Бабруйску, Віцебску, Гарадку, Полацку, Парычах і іншых населеных пунктах2. На пачатку чэрвеня ў Менску адбылася I канферэнцыя Бунда Паўночна-Заходняга краю. У ёй удзельнічалі дэлегаты ад 26 арганізацый Менскай, Віцебскай, Магілеўскай, Смаленскай і Чарнігаўскай губерняў, якія прадстаўлялі каля 7,7 тыс. сяброў партыі’. А ў канцы 1917 года ў гэтых губернях ужо дзейнічалі 102 бундаўскія арганізацыі, у якіх налічвалася 13,7 тыс. чалавек4.
3 моманту вяртання з эміграцыі У.І. Леніна (красавік 1917 г.) працэсу арганізацыйнага аб’яднання сацыял-дэмакратаў сталі аказваць процідзеянне і бальшавікі. Апантаны жаданнем распаліць з тэрыторыі Расіі полымя сусветнай пралетарскай рэвалюцыі, Ленін здолеў пераканаць бальшавіцкую частку РСДРП у неабходнасці пачаць падрыхтоўку такой рэвалюцыі ў сябе ў краіне. Ha VII (Красавіцкай) канферэнцыі РСДРП (бальшавікоў) быў узяты ультрарадыкальны курс на неадкладны пераход ад буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі да сацыялістычнай. Ад партыйных арганізацый Беларусі ў канферэнцыі ўдзельнічалі С.Г. Магілеўскі (Менск), Д.А. Цырлін (Гомель) і ГІісецкі (Віцебск)5.
Сярод іншых праблем канферэнцыя абмеркавала і нацыянальную. Асноўным дакладнікам выступаў J.B. Сталін, які прапанаваў зацвер-
' Меньшевнкн в 1917 году. Т. 2. С. 556—557; Брюллова-Шаскольская Н. Нацнональный вопрос на Обьеднннтельном сьезде соцнал-демократнн //Дсло народа. 1917. 6 сент.
’ Башко П.К. Советы рабочнх, солдатскнх н крестьянскнх депутатов. С. 50, 230.
Башко П К. Указ. соч. С. 50; Фронт. 1917. 6 нюня; Новое Варшавское утро. 1917.
4 н 7 нюня.
4Оршансквй вестннк. 1917. 23 дек.; Гневко В.Г Указ. соч. С. 206.
5 Победа советской властн в Белорусснн. С. 133.
дзіць у змененай рэдакцыі рэзалюцыю Паронінскай нарады. Дыскусія засведчыла наяўнасць у бальшавіцкім кіраўніцтве значнай колькасці праціўнікаў права нацый на самавызначэнне. Ю. Л. Пятакоў, які ад іх імя зрабіў контрдаклад, абвясціў нацыянальна-вызвольныя рухі на этапе імперыялізму рэакцыйнымі і прапанаваў весці з імі барацьбу. Заявіўшы, што ўтварэнне нацыянальных дзяржаў — пройдзены этап, шкодная і рэакцыйная ўтопія, ён вылучыў лозунг “Прэч граніцы”1. Яго фактычна падтрымалі П.І. Махарадзе і Ф.Э. Дзяржынскі. Апошні прапаноўваў не абвяшчаць права нацый на самавызначэнне як прынцып, а даць канкрэтны адказ па кожным нацыянальным пытанні (“сто адказаў”)2Намаганнямі Леніна, Сталіна і Р.Я. Зіноўева толькі нязначнай бальшынёю галасоў удалося захаваць у прынятай рэзалюцыі тэзіс аб праве нацый на самавызначэнне3.
Чарговы VI з’езд РСДРІІ(б) (26 ліпеня—3 жніўня 1917 года) нацыянальнае пытанне наогул не абмяркоўваў.
Адрокшыся ад ідэі агулыіаграмадскай згоды, бальшавікі — адзіныя сярод уплывовых левых партый выступілі супраць падтрымкі Часовага ўрада і “дробнабуржуазных хістанняў” у асяроддзі эсэраў і меншавікоў. Арганізацыйнае адзінства з апошнімі як прыхільнікамі палітыкі “абаронніцтва” і “згоды з буржуазіяй” было прызнана бальшавіцкімі лідэрамі немагчымым.
Пад націскам свайго кіраўніцтва бальшавікі Беларусі сталі выходзіць з адзіных сацыял-дэмакратычных арганізацый. Першымі 6 красавіка стварылі самастойную арганізацыю бальшавікі Гомеля4. Працэс арганізацыйнага размежавання паскорыўся пасля красавіцкага крызісу Часовага ўрада: з уваходжаннем меншавікоў ва ўрадавую кааліцыю (травень 1917 г.) бальшавікі паспяшаліся адасобіцца ад іх, каб не несці адказнасці за непапулярны афіцыйны курс на гірацяг вайны. У канцы чэрвеня -пачатку ліпеня 1917 года аформілася Менская арганізацыя РСДРП(б), Віцебская арганізацыя РСДРГІ (інтэрнацыяналістаў) і Полацкая арганізацыя РСДРП (аб’яднаных інтэрнацыяналістаў)5. На пачатак ліпеня 1917 года лінію бальшавіцкага цэнтра на выхад з “аб’яднанак” падтрымлівалі каля 4 тыс. членаў сацыял-дэмакратычных арганізацый Беларусі і Заходняга фронту6.
1 Седьмая (Апрельская) Всеросснйская конференцня РСДРП (большевнков). Протоколы. М., 1958. С. 213—216,281.
’Там же. С. 221,227.
5 Там же. С. 227.
4 Победа советской властн в Белорусснн. С. 115—116.
5 Тамже. С. 134—136.
6 Шестой сьезд РСДРП(б). Прогоколы. М_, 1958. С 36.
Сілкавальную глебу балыпавікі, наводле іх уласных прызнанняў, знаходзілі найперш сярод салдат, мілітарызаваных рабочых, збяднелай часткі сялянства' —г. зн. сярод пазбаўленых вайною ўстойлівага эканамічнага і сацыяльнага грунту маргінальных пластоў насельніцтва. За кошт гэтага асяроддзя асабліва імклівымі тэмпамі сталі расці бальшавіцкія арганізацыі Заходняга фронту і прылеглых губерняў з восені 1917 года.
Ha I Наўночна-Заходняй абласной канференцыі РСДРП(б) у Менску (15—18 верасня) было прадстаўлена 9,2 тыс. членаў партыі і спачувальнікаў, на II канференцыі (5—7 кастрычніка) — ужо 56,4 тыс. Пры гэтым всльмі паказальна, што з 88 дэлегатаў I канференцыі 61 чалавека (69%) паслаў фронт, і толькі 27 чалавек (31%) — Заходняя вобласць; на II канферэнцыі з 353 дэлегатаў ад фронту былі 332 прадстаўнікі (94%), а ад вобласці — усяго 21 (6%). Алс прафесійны склад дэлегатаў сведчыць, што нават і нефрангавыя арганізацыі ў большасці былі прадстаўлены вайскоўцамі2.
У адрозненне ад іншых партый, якія спрабавалі растлумачваць народу выключную складанасць, неаднамернасць наспелых праблем, бальшавікі прапаноўвалі масам простыя рашэнні, фармулюючы іх у выглядзе кідкіх лозунгаў (мір — народам, зямля — сялянам, фабрыкі — рабочым). Гэтыя ўстаноўкі ў найбольшай ступені адпавядалі ментальнасці выштурхнутых рэвалюцыяй на палітычную арэну людзей з нізкім адукацыйным узроўнем, адсутнасцю цывілізаваных навыкаў грамадскай барацьбы, схільнасцю да падсвядомых, інтуітыўных дзеянняў3.
Агулыіавядома, што лідэр балыпавікоў У.І. Ленін адрозніваўся ад шмат каго з паплечнікаў па партыі большай палітычнай гнуткасцю. У сферы зтнапалітыкі ён, улічваючы бурны ўсплёск нацыянальных рухаў, патроху з.мякчаў на працягу 1917 года сваю прыхільнасць да “адзінай і непадзелыіай рэспублікі расійскай” у бок прызнання дапушчальнасці федэрацыі'1. Аднак гэтая яго эвалюцыя ніяк не адбілася на пазіцыі бальшавікоў, што працавалі ў Беларусі і на Заходнім фронце.
1 Мясннков А. Воспомйнання (Ко дню первой годовшнны “Звезды”)//Звезда. 1918 9 авг ; To же//Мясннков А Ф йзбранные промзведенмя. М., 1985. С. 49—51.
2 Велнкая Окгябрьская соцналнстнческая революцня в Белоруснн Т. I. С. 686 -087. 830—831.
3 Кутузова Н.А. Партнйная пропаганда н ментальные комплексы рсволюцнонного народа (март 1917 — нюнь 1918) II Веснік Бел. дзярж. ун-та Сер. 3. Гісторыя Філасофія. Паліталогія. . 1993. № 1. С. 6—10.
41 адсвосян Э.В В.й. Леннн о государственноіі федерацнн (дооктябрьскнй пернод) П Вопросы нсторнв КПСС 1961 № 2. С. 43—59: Кулмченко М Н. Юбнлейная лмтература о месте н ролн нацнонального вопроса в Октябрьской революцнн // Там же. 1969. № 3. С 107-119.
Увогуле, што датычыць адносін да нацыянальнага пытання, то досыць цяжка ўлавіць розніцу паміж бальшавікамі і меншавікамі Беларусі нават пасля іх арганізацыйнага размежавання. 1 адны, і другія прамаўлялі агульныя фразы аб ліквідацыі нацыянальнага прыгнёту, забеспячэнні роўнасці нацый, іх праве на самавызначэнне. Але якім чынам, праз якія формы дзяржаўнага ўладкавання можна дамагчыся гэтых высакародных мэтаў? На такое пытаннс адказаў або не было наогул, або яны зводзіліся толькі да адмаўлення прапаноў палітычных праціўнікаў. Вось, да прыкладу, бальшавіцкая газета “Молот” (адна з назваў “Звезды”) выступае 23 верасня 1917 года з рэдакцыйным артыкулам “Свабода нацый”. Запэўніўшы, што “бальшавікі стаяць за ўсіх паняволеных і ўсіх прыгнечаных” і з’яўляюцца “сапраўднымі абаронцамі справядлівых патрабаванняў, права на самавызначэнне і свабоднае жыццё ўсіх народаў, што насяляюць Рассію”, рэдакцыя пачынае кляйміць тыя партыі, “якія любяць пахваліцца сваёй нацыянальнай нраграмай, сваёй аўтаноміяй і федэрацыяй”. Гэта, на думку бальшавіцкіх аўтараў, “толькі пустыя словы”. Што ж прапануецца ўзамен, якая станоўчая праграма? “Марксісты, паслядоўныя сацыялісты — сацыял-дэмакраты сцвярджаюць, — піша праз тыдзень старшыня Паўночна-Заходняга абкама РСДРП(б) А.Ф. Мяснікоў, — што больш мэтазгоднае вырашэнне нацыянальнага пытання ляжыць у плоскасці карэннай дэмакратызацыі краіны і надання ўсім нацыям права на сваё самавызначэнне”1. Кола, такім чынам, замкнулася.
Нешта падобнае чытаем у мясцовага меншавіцкага публіцыста А.Б. Штэрна. У газеце “Фронт”, якую выдавалі ў Менску для салдат расійскія сацыялісты, ён заяўляў: “Мы стаім за адзіную, а не за гэтак званую федэратыўную рэспубліку. [...] Але адзіная рэспубліка пры дэмакратычным уладкаванні прадугледжвае свабоду нацый на самавызначэнне, яна прадугледжвае, што кожная нацыянальнасць мае права ўладкоўваць свой лёс, застаючыся складнікам адзінай рэспублікі”2.
Прадстаўнікам абедзвюх частак РСДРП у Беларусі здавалася, што кардынальная дэмакратызацыя грамадскага ладу сама па сабе, аўіаматычна забяспечыць нацыянальную свабоду ўсім народам Расіі, і ніякіх адмысловых адміністрацыйна-прававых гарантый для гэтага не патрабуецца. Праўда, у паняцце “дэмакратызацыя” меншавікі і бальшавікі ўкладвалі розны змест: калі для першых пэўную каштоўнасць уяўлялі цывілізаваная палітыка, недапушчэнне гвалту, ідэйная парла-
1 Молот. 1917. 23 н 30 сент.
:Фронт 1917. 26 окт.
менцкая барацьба, якая мела на ўвазе шырокі спектр поглядаў і меркаванняў, то другія гатовыя былі ўсім гэтым пагрэбаваць як “буржуазнымі перажыткамі”.
Стаўка на “аўтаматызм” не падахвочвала да роздумаў пра лёс асобных нацый, асуджала яе прыхільнікаў на абстрактнае тэарэтызаванне. Калі ж гаворка ўсё-такі заходзіла пра канкрэтныя народы, што мелі патрэбу ў нацыянальным разняволенні, то, як правіла, называліся толькі палякі, фіны і ўкраінцы, зрэдку яшчэ габраі, армяне, грузіны. Шз о да беларусаў, то ні пра гэты народ, сярод якога анынуліся ў часе вайны заходнефрантавыя сацыял-дэмакраты, ні пра яго нацыянальныя патрэбы яны да восені 1917 года амаль не прыгадвалі. Калі ж з прыходам да ўлады бальшавікоў пытанне пра лёс беларускай нацыі істотна абвастрылася, іх мясцовы кіраўнік наступным чынам выклаў наконт гэтага сваё палітычнае крэда: “Інтэрнацыялісты гавораць, што няма нацыі, няма нацыянальнага цэлага, няма наогул айчыны”. А тыя, “называючыя сябе сацыялістамі” палітыкі, якія “ціснуцца ў межах нацый”, у канчатковым выніку ‘‘робяць справу панавальных класаў буржуазіі”, і з імі неабходна весці непрымірэнчую, бескампрамісную класавую барацьбу'. Беларускі нацыянальны рух “зусім безгрунтоўны”, ён ”не мае каранёў у народных масах”, — заяўляў друкаваны орган заходнефрантавых балынавікоў2, амаль даслоўна паўтараючы сцверджанні сваіх апанентаў з “буржуазных” і “згодніцкіх” партый.
Выкладзены матэрыял паказвае, што агульнарасійскія партыі (кансерватыўныя, ліберальныя, народніцкія, сацыял-дэмакратычныя) у сферы этнапалітыкі зыходзілі з гірыярытэту дзяржаўных, агульнадэмакратычных або класавых інтарэсаў. Гэтым яны прынцыпова адрозніваліся ад нацыянальных партый, што выступалі як дзейная актыўная сіла нацыянальна-вызвольных рухаў, галоўны зацікаўлены бок у развязанні нацыянальных праблем. Для агульнарасійскіх жа партый нацыянальнас пытанне, як правіла, не мела самадастатковага значэння, было пытаннем палітычнай стратэгіі і тактыкі.
Абвешчаныя ў іх праграмах агульныя падыходы і прынцыпы, часам даволі дэмакратычныя і шматабяцальныя, у кожным канкрэтным выпадку не абавязкова ўвасабляліся ў такія ж далёкасяжныя практычныя крокі. Стаўленне агульнарасійскіх партый да патрэбаў таго або іншага народа ў значнай ступені залежала ад вастрыні нацыянальнай праблемы ў пэўным рэгіёнс, ад размаху і сілы там нацыянальна-вызвольнай барацьбы.
1 Мясннков А. О полнтмческнх партнях //Звезда. 1917. 18 нояб. ” Звезда. 1917. 2декабря.
Раздзел II
ГРАМАДСКА-ПАЛГГЬІЧНАЯ БАРАЦЬБА
Ў БЕЛАРУСІ ПА НАЦЫЯНАЛЬНЫМ ПЫТАННІ Ў ЛІОТЫМ—КАСТРЫЧНІКУ 1917 ГОДА
 
УТВАРЭННЕ КААРДЫНАЦЫННАГА ЦЭНТРА БЕЛАРУСКАГА НАЦЫЯНАЛЬНАГА РУХУ Ў МЕНСКУ
Калі на акупаванай германскімі войскамі тэрыторыі Беларусі ўжо з канца 1915 года ў якасці калегіяльнага носьбіта беларускай ідэі дзейнічаў віленскі Беларускі народны камітэт — каардынацыйны орган беларускіх палітычных, грамадскіх і прафесійных арганізацый, то на ўсход ад лініі фронту да падзення царызму не існавала палітычнага цэнтра, які б гуртаваў вакол сябе сілы нацыянальна-вызвольнага руху і выказваў інтарэсы беларускай нацыі як цэласнай сацыяльна-этнічнай супольнасці. На працягу першых двух з паловай ваенных гадоў беларускі нацыянальны рух у межах Расійскай імперыі фактычна знаходзіўся ў дэзарганізаваным стане. Мабілізацыі ў войска, эвакуацыя многіх гаспадарчых, навучальных установаў, масавае бежанства параскідалі яго актывістаў па розных кутках велізарнай краіны. Па-за межамі Беларусі апынуліся ў выніку вайны Я.Купала, В.Іваноўскі, Я.Колас, І.Краскоўскі, М.Гарэцкі, Я.Станкевіч і многія іншыя. Толькі ў некаторых гарадах — Петраградзе, Менску, Яраслаўлі, Казані і іншых — дзейнічалі нсшматлікія, амаль не звязаныя паміж сабой беларускія арганізацыі, створаныя дзеля дабрачыннай і культурна-асветнай працы сярод народзінцаў Беларусі, найперш уцекачоў. У гэтых арганізацыях, якія былі ў вайну адзінымі дазволенымі асяродкамі беларускага руху, кулуарна абмяркоўваліся і праблемы палітыкі'. Але адкрытае іх дыскутаванне ды вылучэнне палітычных патрабаванняў было немагчыма ў абмежаваных умовах царскага рэжыму, яшчэ больш звужаных абставінамі ваеннага часу. Тым не менш як месцы згуртавання беларускіх актывістаў камітэты дапамогі ўцекачам уяў-
1 Жылуновіч 3. Эпізод з жыцьця беларускай часопісі // Полымя. 1923. № 7/8. С 111; Ён жа. Зьезд бсларускіх нацыянальных арганізацый // Тамсама. 1925. К° 6. С. 202; Ён жа. Люты—Кастрычнік у беларускім нацыянальным руху II Ьеларусь. Нарысы гісторыі, культуры і рэвалюцыйнага руху. Мн.. 1924. С. 184.
лялі сабой гатовую арганізацыйную форму для магчымага пераходу ў будучым да палітычнай дзейнасці. У канцы 1916 года, калі стаў відавочным глыбокі крызіс, што ахапіў усе бакі жыцця гіганцкай імперыі, і краіна жыла ў прадчуванні неадхільных перамен, сярод беларускіх дзеячоў выспявае думка пра неабходнасць арганізацыйнай кансалідацыі, выпрацоўку пэўнай праграмы дзеянняў. Верагодна, як періпую спробу ў гэтым кірунку трэба разглядаць выданне ўвосень 1916 года ў Пстраградзе дзвюх беларускіх газет: “Дзянніцы” (кірыліцай) пад рэдакцыяй 3. Жылуновіча і “Swietada” (лацінкай) пад рэдакцыяй Э.Будзькі; газеты, аднак, здолелі пратрымацца толькі два месяцы. Прыкладна тым жа часам на нарадзе беларускіх актывістаў у Петраградзе (паводле сведчання П.Мядзёлкі. яна адбылася неўзабаве пасля забойства Р.Распуціна1, г.зн. у другой палове снежня 1916 г.) было пастаноўлена склікаць нелегальны беларускі з’езд, “каб злучыць свас сілы для тае пільнейшай работы, якая будзе з’ездам назначана”2. Месцам яго правядзення прызначылі Кіеў, дзе ў тамтэйшым камітэце Усерасійскага саюза гарадоў працаваў 1.1. Краскоўскі і меў магчымасць схаваць з’езд пад дахам гэтай установы. Для абвешчання пра запланаваны з’езд, наладжвання сувязі ў мссцы знаходжання беларускіх згуртаванняў і асобных удзельнікаў руху накіраваліся патаемлыя кур’еры. Але ў самы разгар гэтай работы ў Расіі выбухнула рэвалюцыя.
Падзенне царызму кардынальным чынам змяніла сітуацыю ў краіне. Расійскае грамадства ўступіла ў перыяд бурных дыскусій аб будучыні велізарнай імперыі. Назіралася нябачанас ў яго гісторыі ажыўленне палітычнага жыцця. Узнік той непаўторны клімат, уласцівы толькі часам вялікіх пераменаў, калі нават яшчэ ўчора абыякавыя да палітыкі людзі ўлучаліся ў грамадскую барацьбу, займалі тую або іншую палітычную пазіцыю. Гэты ўздым паступова ахопліваў і беларусаў. Сярод тых, хто вызначаўся больш высокім узроўнем нацыянальнай свядомасці, удзельнічаў у нацыянальным руху, дыскусіі пра гістарычны лёс Расіі спалучаліся з заклапочанасцю будучыняй Беларусі, узмацнялі патрыятычныя пачуцці. Першыя крокі ўрада Г.Я. Львова ў нацыянальным пытанні давалі падставу спадзяваэда, што ўлада расійскіх лібералаў забяспечыць выпрацоўку аптымальных дзяржаўнапраўных формаў для выяўлення і ўзгаднення шматлікіх нацыянальных інтарэсаў. Калейдаскоп падзеяў, у якіх выяўляўся ўздым грамадзянскай актыўнасці сярод нярускіх народаў краіны, ускосна і наўпрост
Мядзёлка П. Сцежкамі жыцця Мн., 1974. С. 89—93. Гоман. 1918. 16 ліп.
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЯ БАРАЦЬБА У ЛЮТЫМ—КАСТРЫЧНІКУ • 77 уплываў на працэсы ў беларускім нацыянальна-вызвольным руху, уцягваў у свой вір яго актывістаў і прыхільнікаў. Палітычныя крокі, аператыўна зробленыя на пачатку рэвалюцыі нацыянальна-патрыятычнымі сіламі ў іншых рэгіёнах, успрымаліся як прыклады, вартыя пераймання. Ва ўзнёслай атмасферы першых рэвалюцыйных тыдняў здавалася, што ўздзеянне гэтых сілаў на Часовы ўрад забяспечыць хуткае пераўтварэнне Расійскай дзяржавы ў федэратыўную дэмакратычную рэспубліку. Годнае месца ў новай Расіі павінен быў заняць і беларускі народ. Надзённай задачай у гэтай сітуацыі станавілася арганізацыя самавыяўлення яго нацыянальна-дзяржаўных запатрабаванняў.
Адзначаныя фактары прыспешвалі лідэраў беларускага руху да яго арганізацыйнай кансалідацыі. ІІалітычныя абставіны ў паслялютаўскі перыяд вымагалі, каб цэнтр такой кансалідацыі знаходзіўся на тэрыторыі самой Беларусі, бо толькі яе насельніцтва, натуральна, магло быць асноўнай сацыяльнай базай руху. Самім ходам гістарычных падзеяў на ролю цэнтральнага асяродка нацыянальна-кансалідацыйнага працэсу стаў вылучацца Менск. Ужо з канца XIX стагоддзя па колькасці насельніцтва і эканамічным патэнцыяле ён паступова набываў значэнне галоўнага горада Беларусі'. У гады Першай сусветнай вайны такое значэнне Менска ўзмацнілася. Гістарычны цэнтр краю і галоўны апорны пункт беларускага руху ў даваенны час — Вільня — апынуўся ў зоне германскай акупацыі. Ва ўсходняй частцы Беларусі менавіта Менск быў месцам канцэнтрацыі адміністрацыйных і гаспадарчых установаў, што сваёй дзейнасцю ахоплівалі беларускі этнічны абшар, надаючы яму адзнакі пэўнай рэгіянальнай цэласнасці. Найперш такую функцыю аб’ектыўна выконвала дыслакаванае ў Менску камандаванне расійскага Заходняга фронту. У Менску ж знаходзіліся і мясцовыя ўстановы разнастайных арганізацый па абслугоўванні фронту: камітэты Усерасійскага земскага саюза (УЗС) і Усерасійскага саюза гарадоў (УСГ) — уплывовых структур, якія за гады вайны згрупавалі нямала апазіцыйных царызму ліберальна і нават сацыялістычна настроеных дзеячоў і якія адыгралі не апошнюю ролю ў звяржэнні самаўладдзя; ваенна-прамысловы камітэт; асобаўпаўнаважаны па ўладкаванні ўцекачоў на Заходнім фронце (са сваім апаратам); іншыя ўрадавыя і грамадскія арганізацыі дапамогі пацярпелым ад вайны і г. д. Пасля падзення царызму ў Менску сталі праводзіцца рэгіянальныя форумы шматлікіх палітычных партый, размясціліся іх мясцовыя кіраўнічыя органы. Было важна, каб менавіта з гэтага най-
Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. I. Мн., 1994. С. 318.
буйнейшага вайскова-адміністрацыйнага і палітычнага цэнтра Беларусі свет апавяшчаўся пра нацыянальныя інтарэсы і запатрабаванні беларускага народа, каб адсюль ішлі імпульсы да яго дзяржаўна-палітычнай кансалідацыі.
Да падзення царызму ў горадзе дзейнічала толькі адна беларуская нацыянальная арганізацыя Менскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Утвораны летам 1915 года, ён пасля акупацыі немцамі Вільні, дзе знаходзілася ўправа таварыства, фактычна псратварыўся ў самастойную ўстанову. Аддзел аб’ядноўваў нскалькі дзясяткаў чалавек — пераважна прадстаўнікоў інтэлігенцыі, службоўцаў, духоўных асобаў. Сярод яго актывістаў былі А.А. Смоліч, П.П. Аляксюк, А.І. Лявіцкі (пісьменнік Ядвігін Ш), Л.І. Дубейкаўскі, ксёндз А.С. Астрамовіч (паэт АЗязюля). У.С. Фальскі, С.Я. Плаўнік (пісьменнік З.Бядуля), Ф.Г. Шантыр, паэт М.Багдановіч ды інш. Акрамя дабрачыннай дзейнасці (былі заснаваныя прытулкі для ўцекачоў, кравецкія і ткацкія майстэрні, некалькі сталовак), Менскі аддзел вёў культурна-асветную працу, арганізаваў беларускі хор, драматычную трупу. Адна з яго сталовак, якую называлі “Беларускай хаткай”, ператварылася ў своеасаблівы клуб нацыяналыіай інтэлігенцыі, дзе наладжваліся нелегальныя вечарыны-суботнікі'. Старшынёй камітэта аддзела пэўны час быў лібералыіы адвакат В.І. Чавусаў, а ў студзені 1917 года гэту пасаду заняў вядомы ў краі палітык, буйны абшарнік Р.А. Скірмунт2, якога, калі верыць пазнейшым паказанням А.Смоліча на допытах у АДПУ, прыцягнуў да працы ў беларускай арганізацыі Максім Багдановіч3.
Адразу пасля лютаўскага перавароту Менскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны аб’явіў сябе нацыянальным камітэтам і распачаў даволі энергічную арганізацыйную і прапагандысцкую працу. Яго прадстаўнік Н.Аляксюк увайшоў у склад Камітэта грамадскай бяспекі г. Менска4. Паводле ўспамінаў Л.Зайца,
1 Л.Б. [Смолнч A.J. Нз нсторнм белорусского двнження // Белорусская рада. 1917. 29 нояб ; Верас 3 Менск: 3 дзённікавых запісаў // Бацькаўшчына: 36. гістарычнай літаратуры. Мн., 1992. С. 127 -146; Скалабан В ' . В это суровое н важное вре.мя": Макснм Богдановнч в Мннске // Неман. 1981. № 12. С 141 142. 146; Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў г. Санкт-Пецярбурга (далей: ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга). ф. 1935, воп. 1, спр. 3, арк. 32.
2 Мпнскнй голос. 1917. 29 янв
5 Показанмя А.Смолнча от 20 октября 1930 г II Навіны Беларускай акадэміі. 1992. I 1 снеж.
4 Мі натенко Н.М. Февральская буржуазно-демократнческая революцня в Белорусснй. Мн., 1986. С. 110.
4 сакавіка на паседжанні Беларускага камітэта абмяркоўвалася яго прапанова аб дэлегаванні прадстаўніка і ў Менскі савет рабочых дэпутатаў, які тады ствараўся. Нягледзячы на нечаканую падтрымку гэтай прапановы Р.Скірмунтам, яна не прайшла, і ў савет накіравалі толькі назіральніка з інфармацыйнымі мэтамі; у далейшым сувязь паміж Беларускім камітэтам і Менскім савезам перапынілася'.
6 сакавіка 1917 года ў час арганізаванай новымі ўладамі і штабам Заходняга фронту агульнагарадской маніфестацыі ў гонар перамогі рэвалюцыі адбылося першае адкрытае выступленне Беларускага камітэта з палітычнымі лозунгамі: яго прадстаўнікі прайшлі ў калоне пад сваім сцягам з надпісамі: “Witajma Wolu narodu” (лацінкай) і “Жыве Беларусь” (кірыліцай)2. 10 сакавіка камітэт правёў на Залатой Горцы самастойны мітынг, на якім з прамовамі па-беларуску выступілі ПАляксюк, А.Смоліч, У.Фальскі, Ф.Шантыр3.
Неўзабаве Беларускім камітэтам была наладжана больш шырокая акцыя: 12 сакавіка 1917 года ў Менску прайшоў гэтак званы Дзень беларускага значка. У рамках гэтага мерапрыемства ў кінатэатры “Гігант” адбыўся новы беларускі мітынг, дзе выступілі Р.Скірмунт, доктар філасофіі П.Масоніус, Л.Заяц, А.Смоліч, П.Аляксюк, Ф.Шантыр ды іншыя прамоўцы. У рэзалюцыі мітынгу ўжо акрэсліваецца галоўны праграмны тэзіс беларускіх адраджэнцаў у паслялютаўскі перыяд — пажаданне аўтаноміі Беларусі: “Беларусы, стоячы на глебе краёвай аўтаноміі, будуць выбіраць ва Устаноўчы сход грамадзян, што падзяляюць гэты прынцып”4. Адначасова на вуліцах горада прадаваліся “значкі нацыянальных колераў Беларусі — чырвонага з белым”5. Выручаныя сродкі меркавалася накіраваць на стварэнне бела-
1 Заяц Л. Абмылковы крок (Менскі савет рабочых дэпутатаў і Беларускі нацыянальны камітэт)//Савсцкая Беларусь. 1927. 20 сак.
2 Краўцоў М. [Касцевіч М.]. Усебеларускі з'е.зд 1917 г. //Беларускі звон (Вільня) 1921. 9 верас.; Тое ж II Наша Ніва. 1997. 2 кастр.; Stankievii A. Bielaruski Chryscijanski Ruch: HistaryCny narys. Vilnia, 1939. S. 123.
3 Мннская газета 1917. 11 марта; Мннскмй голос 1917. 11 н 12 марта.
4 Мннскнй голос. 1917. 14 марта.
Праз лічаныя дні, 15 сакавіка, падобныя пажаданні (пераўтварыць Расійскую дзяржаву ў дэмакратычную федэратыўную рэспубліку, увесці на Беларусі ў навучальныя, адміністрацыйныя і царкоўныя ўстановы беларускую мову, прызначаць тут на службовыя пасады толькі асоб. знаёмых з красм, яго побытам і моваю) выказаў і сход беларусаў Петраграда з удзела.м 3 Жылуновіча, Б.Тарашксвіча, К.Дуж-Душэўскага, Э.Будзькі, Хв. Чарнушэвіча і іншых (Нзвесгня Петроградского совета рабочпх н солдатскнх депутатов 1917.21 марта; Жылуновіч 3. Уступамі да Акцябра//Полымя. І923.№5/6.С. 142).
5 Мннская газета. 1917. 13 марта.
Гэта практычна першы па храналогіі дакументачьна ўстаноўлены факт выкарыстан-
рускага друку. Падсумоўваючы вынікі мерапрыемства, “Мянская газета” пісала 13 сакавіка 1917 года: «Учарашні дзень у Менску па справядлівасці належыць назваць “днём беларусаў”. Упершыню забытая мова забытай беларускай вёскі дамінавала ўсюды: на вуліцах, у кавярнях, кінематографах». 19 сакавіка Беларускі камітэт наладзіў аналагічную акцыю ў Бабруйску, дзе існавала яго філія'. Адбылося яшчэ некалькі беларускіх мітынгаў і ў Менску.
Пэўны ўплыў Беларускага камітэта адчуваецца і ў іншых падзеях тых дзён. Так, калі група менскіх адвакатаў запланавала арганізаваць для насельніцтва цыкл папулярных лекцый аб спосабе выбараў ва Устаноўчы сход, было настаноўлена чытаць іх на рускай, польскай, габрайскай і беларускай мовах2. Гарадскі Камітэт грамадскай бяспекі пастанавіў адчыніць у Менску Народны дом, а загадванне ім вырашыў перадаць Беларускаму камітэту3. Факты, такім чынам, сведчаць, што прысутнасць у грамадскім жыцці горада беларускай арганізацыі была ў першыя тыдні рэвалюцыі даволі прыкметнай.
У Беларускім камітэце, аднак, не маглі не ўсведамляць, што ў гарадах краю ў сувязі з этнічнай стракатасцю іх жыхароў, сярод якіх удзельная вага беларусаў звычайна не перавышала 10—15%4, нельга разлічваць на вялікую падтрымку з боку насельніцтва. Асноўнай патэнцыйнай апораю беларускага нацыянальнага руху было сялянства, практычна цалкам беларускае паводле этнічнай прыналежнасці. Але
ня ў найноўшы перыяд гісторыі Беларусі бела-чырвонай гамы колераў у якасці нацыянальнага беларускага сімвала. Трэба думань, тых жа падзеяў пярэдадня ці пачатку Расійскай рэвалюцыі 1917 года, пра якія вядзём гаворку, датычыць і насгупны ўспамін вядомага дзеяча беларускага нацыянальна-вызвольнага руху К.С. Дуж-Душэўскага з яго аўтабіяграфіі (напісана ў 1934 г.), выяўленай намі ў архіве: “Цікава адзначыць, што беларусы ўважалі сваім дзяржаўным сцягам той, што і летувісы, г. зн. белую Пагоню на чырвоным полі, але нацыянальнага сцяга не было. Мне давялося зрабіць некалькі праектаў нацыянальнага сцяга, і адзін з іх быў прыняты, менавіта: бел-чырвона-белы. Адтаго часу гэты сцяг і лічыцца за бсларускі нацыянальны сцяг" [Беларускі дзяржаўны архіўмузей літаратуры і мастацтва (далей: БДАМЛІМ), ф. 3. воп. 1, спр. 241, арк. 117], Падрабязней гл.: Рудовіч С. Белы, чырвоны, белы... //Звязда. 1992. 25 сак.
’ Мннскнй голос. 1917. 16 марта; Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Менску (далей: НГА Беларусі ў г. Менску). ф. 700, воп. 1. спр. 383, арк. 56 адг.: Пратакол з'езду беларускіх нацыянальных арганізацый у Мінску 25—27 марца 1917 г. //Спадчына. 1990. №4. С. 29.
Мннскнй голос. 1917. 19марта
5 Вестнмк Мннского губернского комнссара. 1917. 19марта.
1 Біч М. В. Нацыянальны склад прамысловага пралетарыяту Беларусі ў канцы XIX— пачатку XX стагоддзяў // Весці АН БССР Сер. грамад. навук. 1972. № 4. С. 33; Бондарчнк В.К., Белявнна В.Н. Этнокультурные процессы в городах Белорусснм: нсторня м современное развмтне //Советская этнографня. 1987. № 5. С. 32.
адрозна ад гараджанаў, якія мелі параўнаўча вышэйшы культурнаадукацыйны ўзровень і таму лягчэй успрымалі палітычныя навацыі, сялянства, у асноўнай масе непісьменнае, вызначалася менш развітой грамадзянскай свядомасцю. Таму задача, што паўставала перад беларускімі адраджэнцамі, была ўдвая складанейшай: прапаганду нацыянальнай ідэі сярод вяскоўцаў даводзілася гіапераджаць тлумачэннем элементарных асноваў палітычнай ды і агульнай кулыуры.
3 першых крокаў сваёй палітычнай дзейнасці Беларускі камітэт у Менску рабіў спробы наладзіць сталыя сувязі з вёскай. Пра няўхільную патрэбу гэтага гаварылі прамоўцы на згаданым ужо мітынгу 10 сакавіка1. Неўзабаве Беларускім камітэтам быў накіраваны прадстаўнік у Вілейскі павет для арганізацыйнай працы сярод сялянаў, каб правесці выбары дэлегатаў ад іх у склад камітэта2. Мітынг, што адбыўся 15 сакавіка 1917 года ў Менску на Брылеўскім завулку, дэлегаваў у склад нацыянальнага камітэта аднаго прадстаўніка ад мясцовага насельніцтва і аднаго — ад уцекачоў з Наваградскага павета3.
Беларускі камітэт быў, бадай, першай у Менску грамадскай арганізацыяй, якая пасля падзення царызму звярнула ўвагу на неабходнасць шырокай палітычнай прапаганды і арганізацыйнай работы сярод сялянства. Гэтая акалічнасць магла даць беларускім нацыянальным дэмакратам пэўную перавагу, дазваляла раней за іншых зафіксаваць адпаведныя ідэі ў грамадскай свядомасці вяскоўцаў. Аднак з нрычыны малалікасці камітэта, беднасці і неспрактыкаванасці прапагандысцкіх кадраў скарыстаць “эфект першынства” сталася даволі праблематычна.
Праўда, у другой палове сакавіка ўзнікла нагода, якая, як уяўляецца, давала Беларускаму камітэту шанец у нейкай ступені кампенсаваць нястачу ўласных сілаў. 19 сакавіка сход службоўцаў Менскага губернскага камітэта УЗС, разгледзеўшы пытанне аб прапагандзе ў войсках, прыйшоў да высновы, што “прапаганда не менш, калі не болыв, неабходна і сярод сялян”. У сувязі з гэтым сход прызнаў мэтазгодным, каб службоўцы камітэта іюруч са сваімі абавязкамі па забеспячэнні фронту (а іх выкананнс было звязана з перыядычнымі паездкамі на перыферыю, штодзённымі кантактамі з людзь.мі) заняліся і “абслугоўваннем палітычных патрэб насельніцтва”4. Было пастаноўлена прапанаваць пачаць такую ж працу заходнефрантавому камітэту УЗС, службоўцам мясцовага земства і карпарацыі народных настаў-
1 Мннская газета. 1917 II марта
2Мннскнй голос. 1917. 14марта.
’ Там же. 17 марта.
4 НГА Беларусі ў г. Менску, ф. 700, воп. 1, спр. 383. арк. 23—23 адг.
нікаў, а для распрацоўкі праграмы прапаганды ў вёсцы стварыць спецыяльную камісію, якую ўзначаліў загадчык урачэбна-санітарнага аддзела губернскага камітэта УЗС доктар У.В. Марзон (пазней вядомы ў Савецкай Беларусі вучоны-хірург. прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР)1. Камісія на першым жа паседжанні пастанавіла пашырыць свой склад — запрасіць “людзей, што маюць жывую сувязь з мясцовай вёскай, самабытнай наводле сваіх мясцовых варункаў, і людзей, што ведаюць тутэйшую мову”2. 'Гакім чынам у камісію поруч са службоўцамі губернскага камітэта УЗС былі ўключаныя інспектары народных навучальняў Далінка і Прэферансаў, земскі ўрач Нікольскі і прадстаўнікі Беларускага камітэта Аляксюк і Смоліч3. У выніку камісія камітэта УЗС трансфармавалася ў адносна самастойную арганізацыю пад назовам Камітэт прапаганды на вёсцы асноваў новага дзяржаўнага ладу. Прэзідыум Камітэта прапаганды склалі Марзон (старшыня), Аляксюк (таварыш старшыні), Далінка, службоўцы губернскага камітэта УЗС І.І. Масюкевіч, А.А. Ціхаміраў і член губернскай зе.мскай унравы Д.К. Вашчынін4.
Хоць члены Камітэта не дасягнулі поўнай згоды наконт з.месту прапаганды, яны вырашылі ўсё ж не адкладваць рэальную працу на вёсцы і пачаць яе ў Бабруйскім і Ігуменскім паветах, для чаго пастанавілі “звязацца са старшынёй Бабруйскага аддзела Беларускага камітэта сп.Бабарыкіным, запрасіўшы яго ўзяць удзел у рабоце Камітэта прапаганды”, а па Ігуменскім павеце прызначылі для гэтай мэты службоўца Менскага губернскага земскага камітэта Белага і інспектара народных вучылішчаў Пакроўскага5. Першы мітынг Камітэт прапаганды намерыўся наладзіць 27 сакавіка ў Смалявічах, выступіць на якім было даручана Марзону, Алексюку і Смолічу6. Пры гэтым палічылі за лепшае абвясціць сялянам аб мітынгу па неафіцыйных каналах, у абыход службовых асобаў воласці, чыя прыхільнасць да новага ладу, відаць, была пад сумневам.
У тыя ж дні Камітэт прапаганды апублікаваў адозву да сялянаў з тлумачэннем прагрэсіўнага характару бягучых падзеяў і з заклікам падтрымаць новыя ўлады, але не паддавацца правакацыйным падбух-
1 Тамсама, арк. 24 адг.; Владнмнр Оснповнч Морзон // Здравоохраненне Белоруссмн 1969. № 11. С. 62-—63.
’ Вестннк Мннского губернского комнссара. 1917. 23 марта.
3 Там же.
4Там же, 24 марта; НГА Беларусіўг. Менску, ф. 700, воп. 1, спр. 383, арк. 56.
5 НГА Беларусі ў г.Менску, ф. 700. воп 1, спр. 383, арк. 56 адг.
‘Тамсама.
торванням да бунту, пагромаў і рабункаў, бо іх можа скарыстаць праціўнік на фронце, а таксама ўнутраныя ворагі перамен. Адозва складзена на рускай мове, тым не менш і ў форме звароту — ‘Траждане селяне!” — і ў змесце дакумента выразна адчуваецца свайго роду “беларускі каларыт”. Так, паведаміўшы, што Часовы ўрад ураўнаваў у правах усіх грамадзян незалежна ад саслоўя, веравызнання і нацыянальнасці, адозва пераконвала: “Католікі-беларусы — родныя браты праваслаўных беларусаў. Як тыя, так і другія павінны жыць дружна, дапамагаць адзін аднаму і супольна адстойваць свае інтарэсы”. Думка пра неабходнасць як класавай, так і нацыянальнай кансалідацыі беларускіх сялянаў прачытваецца і ў наступных словах дакумента: ‘Табраі і палякі былі згуртаваныя, арганізаваныя, а таму ім і лягчэй жылося пад уціскам старой улады. Нам, сялянам, таксама неабходна аб’яднацца, каб не быць прыдушанымі іншымі класамі і нацыянальнасцямі”1. Няма сумневу, што адзначаныя асаблівасці адозвы — вынік удзелу ў працы Камітэта прапаганды прадстаўнікоў менскай беларускай арганізацыі.
Супрацоўніцтва Беларускага ка.мітэта з Камітэтам прапаганды на вёсцы асноваў новага дзяржаўнага ладу станавілася, як бачна, усё больш шчыльным. У трэцяй дэкадзе сакавіка абедзве арганізацыі ўжо вялі супольную падрыхтоўку да склікання краёвага сялянскага з’езда. З’езд быў запланаваны на 4 красавіка 1917 года2.
Адначасова з актыўнымі прапагандысцкімі і арганізацыйнымі захадамі, накіраванымі на пашырэнне нацыянальна-дэмакратычных поглядаў сярод насельніцтва Беларусі, Менскі Беларускі камітэт, знаходзячыся ў самым фокусе палітычнага жыцця краю, натуральным ходам рэчаў вылучаўся на галоўную ролю сярод беларускіх арганізацый і суполак, расцяруіланых па ўсёй Расійскай дзяржаве. Па сутнасці, яшчэ да фармальнага прызнання менскага беларускага асяродка ў якасці цэнтральнага органа нацыянальнага руху ён пачаў выконваць каардынацыйныя функцыі. У прыватнасці, згодна з яго тэлеграмай ад 22 сакавіка 1917 года петраградскія беларусы ўстрымаліся ад прызначэння дэлегатаў у згаданы вышэй (гл. раздз. I) Часовы камітэт для кіравання Летувой3. Было зусім заканамерным, што менавіта менскі камітэт пасля пачатку рэвалюцыі ўзяў на сябе ініцыятыву па скліканні
Вестннк Мннского іубернского комнтета. 1917. 24 марта.
’ Вестннк Мннского губернского комнссара. 1917. 24 марга; Мннская газета. 1917. 24 марга.
3 ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга, ф. 1935, воп. 1, спр. 16, арк. 7.
з’езда беларускіх арганізацый, падрыхтоўка да якога, як ужо адзначана, распачыналася яшчэ пры самаўладдзі. Неабходнасць правядзення своеасаблівага агляду нацыянальнага руху і распрацоўкі палітычнай праграмы абвастрылася пасля прызначэння даты агульнакраёвага з’езда сялян, прыйсці да якога належала з вызначанымі пазіцыямі па асноўных пытаннях бягучага моманту.
Скліканне нацыянальнага з’езда Беларускі камітэт прызначыў на 25 сакавіка 1917 года ў Менску. Ва ўмовах распыленасці беларускага руху, калі месца знаходжання многіх яго ўдзельнікаў заставалася невядомым, немагчыма было належным чынам арганізаваць выбары дэлегатаў. Даводзілася фармаваць з’езд шляхам запрашэння тых, пра каго былі звесткі, што перадвызначыла некаторую выпадковасць яго складу. Былі разасланы запрашальныя тэлеграмы нацыянальным беларускім суполкам у краі і па-за яго межамі, іншым грамадскім арганізацыям, настаўнікам і асобным дзеячам, якія праяўлялі цікавасць да беларускага пытання1. ІІры гэтым “з прычыны надзвычайнасці моманту” менскі камітэт настойваў на прыбыцці “магчыма большай колькасці ўдзельнікаў”2. У тэлеграме беларускім актывістам у Петраградзе падкрэслівалася: “Неабходна прыбыць усім”3.
Момант склікання з’езда па сваім драматызме сапраўды набываў рысы надзвычайнасці. Актывізацыя з пачаткам рэвалюцыі нацыянальных рухаў народаў Расіі хавала ў сабе магчымасць зараджэння федэратыўных дачыненняў паміж імі, а гэта выклікала прыкметную занепакоенасць той часткі расійскай палітычнай эліты, якая лічыла такую перспектыву для краіны непрымальнай. Як паказана ў папярэднім раздзеле, пімат якія грамадскія плыні — ад кансерватараў і лібералаў да сацыялістаў усялякіх адценняў (у тым ліку і прыхільнікі радыкальнай змены сацыяльна-палітычнага ладу, усталявання рэспублікі з максімальна шырокай дэмакратыяй), кіруючыся часта зусім рознымі тэарэтычнымі пастулатамі, неаднолькавымі стратэгічнымі і тактычнымі мэтамі, — у нацыянальным пытанні нярэдка сыходзіліся на адной платформс: захаваць непадзельнасць, унітарны характар вялікай Расійскай дзяржавы. Гістарычныя крыніцы сведчаць, што ў Менску пасля падзення царызму першы імпульс да згуртавання гэтых сілаў даў стары народнік С.П.Кавалік, які, адбыўшы працяглую катаргу і пасяленне ў Сібіры, пражываў тут з 1898 года. Ён належаў да
' Мннская газета. 1917. 22 марта; Л.Б. [Смолнч А.]. Указ. соч. Н Белорусская рада 1917. 29нояб.
Вестннк Мннского губернского комнссара. 1917. 21 марта.
5 ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга. ф. 1953, воп. 1, спр. 16, арк. 4.
пакалення рэвалюцыйных народнікаў 70-х гадоў XIX стагоддзя, для якіх, адрозна ад рэвалюцыянераў папярэдняга і наступнага дзесяцігоддзяў, было найбольш характэрна нігілістычнае стаўленне да нацыянальнага пытання. Лічачы, што Расія знаходзіцца на парозе сацыялістычнай рэвалюцыі, яны бачылі ў нацыянальна-вызвольных памкненнях народаў толькі перашкоду для аб’яднання рэвалюцыйных сілаў краіны'. С.П. Кавалік нс быў у гэтым сэнсе выняткам і, як сам засведчыў незадоўга да смерці, усё жыццё захоўваў погляды, сфармаваныя ў гады рэвалюцыйнай маладосці2. 3 першых дзён рэвалюцыі 1917 года 70-гадовы ветэран народніцкага руху актыўна ўлучыўся ў бурлівае палітычнае жыццё Менска, займаў разнастайныя пасады ва ўстановах УЗС, органах урадавай адміністрацыі і мясцовага самакіравання, грамадскіх арганізацыях. Ен аказваў несумнеўны ўплыў на сваіх маладзейпіых паплечнікаў і аднадумцаў, што прыйшлі да ўлады; для іх, асабліва для эсэраў, ён быў жывой легендай, “дзядулем рускай рэвалюцыі” (па аналогіі з К.К.Брэшка-Брашкоўскай — “бабуляй рэвалюцыі”).
3 ініцыятывы С.П. Каваліка 11 сакавіка 1917 года ў гарадскім тэатры адбыўся гэтак званы сход расійскіх грамадзян г. Менска. Асноўны пафас уступнага слова Каваліка ды іншых выступаў палягаў у сцверджаннях, што “нацыянальныя перагародкі лічацца перажыткам старога парадку”, таму іх трэба адкінуць і “будаваць свае праграмы на палітычных платформах”3. Аналіз матэрыялаў гэтага сходу наводзіць на думку пра наяўнасць фактара, дзеянне якога ў комплексе з мноствам іншых спрыяла фармаванню негатыўнага стаўлення, а нярэдка абсалютнай варожасці з боку немалой часткі ўдзельнікаў дэмакратычнага і сацыялістычнага руху ў Беларусі да любой пастаноўкі нацыянальнага пытання. Відавочна, такога роду нацыянальны нігілізм у нейкай ступені можна разглядаць як рэакцыю на сталыпінскую палітыку ў заходніх губернях Расійскай імперыі ў перадрэвалюцыйнае дзесяцігоддзе, калі выбары ў Дзяржаўную думу, а затым і ў створанае земства праводзіліся тут па нацыянальных курыях, што суправаджалася дыскрымінацыяй значнай часткі насельніцтва па нацыянальнарэлігійнай прыкмеце. ГТасля падзення царызму абгрунтаванае імкненне ўлічыць нацыянальныя асаблівасці і інтарэсы ў ходзе дзяржаўнага
1 Самбук С.М. Обшественно-полнтнческая мысль Белорусснн во второй половнне XIX века (гю матерналам перноднческой печатк). Мн„ 1976. С. 169—171.
2 Ковалнк Сергей Фмлнпповнч (автобнографня) П Деятелн СССР н революцнонного двнження Росснм: Энцнкл. словарь Гранат. М 1989. С. 108
2 Весгннк Мннского губернского комнссара. 1917. 15марта.
будаўніцтва (у прыватнасці, пры стварэнні новых органаў улады) часам успрымалася як спроба закансерваваць стары антыдэмакратычны парадак. Менавіта такой логікай прасякнута рэзалюцыя згаданага сходу. ‘Трупаванне насельніцтва па палітычных пытаннях на нацыянальныя курыі, — адзначалася ў ёй, — ёсць неражытак старога ладу і несумяшчальнае з тымі свабодамі, якія абвсшчаны новым урадам. Тыя, хто трымаецца такога групавання, падтрымліваюць стары лад, што абапіраецца на нацыянальную варожасць насельніцтва”. За гэтай гіасылкай, слушнай у дачыненні да выбарчай сістэмы, ішла несувымерна шырокая, далёкасяжная выснова: “Цяперашнім часам нацыянальныя пытанні павінны адысці на задні план, адзінай задачай пабежнага моманту ёсць яднанне ўсіх расійскіх свабодных грамадзян для падтрымання новага ўрада па ажыццяўленні ягонай праграмы. Іншых лозунгаў, — безапеляцыйна заяўляла рэзалюцыя, — не павінна быць”1.
Гэтакія ўстаноўкі неаднаразова прапагандаваліся С.Кавалікам і пазней. Пры канцы сакавіка газеты змясцілі яго “Адкрыты ліст да Беларускага камітэта”, разасланы, відавочна, у дні прайы з’езда нацыянальных арганізацый. У ім ветэран расійскага народніцтва палемізаваў з адозвай да беларусаў, распаўсюджанай камітэтам у выглядзе лістоўкі2. Пратэст Каваліка выклікалі словы адозвы, у якіх падкрэслівалася самабытнасць беларускага народа, яго адрозненне ад палякаў і рускіх, а таксама тэзіс, што беларусы ёсць гаспадарамі краю, бо жывуць тут спрадвеку. Адкінуўшы праблему культурна-этнічнай самаідэнтыфікацыі беларусаў, наяўнасці ў іх асобных нацыянальных інтарэсаў, аўтар адкрытага ліста пераносіў размову ў плоскасць класавых дачыненняў, праводзіў думку аб нібыта аўтаматычным развязанні нацыянальнага пытання ва ўмовах шырокіх грамадзянскіх свабод3. ІІеўзабаве пасля заснавання Камітэта прапаганды на вёсцы асноваў новага дзяржаўнага ладу С.Кавалік быў запрошаны ў яго склад, што яўна паўплывала на стаўленне гэтай арганізацыі да беларускага руху і яе далейшую гісторыю.
Літаральна напярэдадні з’езда нацыянальных арганізацый з’явіўся яшчэ адзін трывожны для беларускіх адраджэнцаў сімптом. 22 і 23 сакавіка на дзвюх нарадах групы сялянскіх дэлегатаў, што знаходзіліся ў Менску для выбараў губсрнскага харчовага камітэта, “з удзе-
1 Вестннк Мннского губернского комнссара. 1917. 15марта
’ Аддзел рукапісаў Цэнтр. б-кі АН Летувы. ф. 21, спр. 2229. арк. 11 адг.
5 Вестннк Мннского губернского коммссара. 1917. 29 марта.
лам мясцовых грамадскіх дзеячоў” быў утвораны Менскі губернскі сялянскі камітэт (ён стаў лічыць сябе падраздзяленнем Усерасійскага сялянскага саюза), якому даручалася склікаць 20 красавіка 1917 года з’езд сялян Менскай губерні1. Старшынёй сялянскага камітэта стаў начальнік менскай міліцыі, бальшавік М.В. Фрунзе (дзейнічаў пад псеўданімам М.А. Міхайлаў), а сакратарыят камітэта часова размясціўся ў штабе міліцыі, што сведчыла пра вядучую ролю Фрунзе ў гэтай задуме. Такім чынам, паралельна з падрыхтоўкай Беларускім камітэзам агульнакраёвага з’езда сялян распачыналася работа па правядзенні аналагічнага губернскага з’езда.
У беларускай савецкай гістарыяграфіі сцвярджалася, што агульнакраёвы сялянскі з’езд склікаўся беларускімі дзеячамі ў процівагу задуманаму М.Фрунзе і яго паплечнікамі губернскаму з’езду2. Аднак адзін з гэтых паплечнікаў, блізкі да бальшавікоў актывіст сялянскага руху ў Беларусі II.М. Караткевіч сведчыў якраз адваротнае: арганізацыя сялян толькі па губернях і паветах разглядалася ў атачэнні Фрунзе менавіта як процівага намерам адраджэнцаў аб’яднаць беларускае сялянства ў агульнанацыянальным маштабе3. Паколькі кіраўнікі Менскага сялянскага камітэта адразу ж занялі адмоўную пазіцыю да самавызначэння беларусаў, палітычнае супрацьстаянне ў гэтай сітуацыі стала напазбежным.
На такім неспакойным фоне адбываўся ў Менску 25—27 сакавіка 1917 года з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый. У ім удзельнічала каля 150 чалавек4 (паводле іншых звестак — каля 75)5.
Сабраўшыся 25 сакавіка перад адкрыццём з’езда, група дэлеіатаў (А.Смоліч, А.Бурбіс, З.Жылуновіч, В.Адамовіч і інш.) пастанавіла аднавіць легальную дзейнасць “старой баявой адзінкі” — Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Свой сход яны канстытуявалі як канферэнцыю БСГ. У прынятай рэзалюцыі канферэнцыя выступіла ў падтрымку Часовага ўрада, заклікаўшы працоўны народ аказваць на яго арганізаваны націск; адначасова падкрэсліла крайнюю патрэбу энергічна рыхтавацца да Устаноўчага сходу. У пытанні аб вайне канферэн-
1 Велмкая Октябрьская соцналнсгнческая революцмя в Белорусснн: Документы н матермалы. Т. I. Мн., 1957. С. 138.
Башко П.К. Советы рабочнх. солдатскнх н крестьянскнх депутатов Белорусснм (март—окгябрь 1917 г.). Мн.,1987. С. 29.
5 НА РБ, ф 4 (Белнацком), воп. 1. спр. 96. арк. 188 адг.
4 Пратакол з'езду... Н Спадчына. 1990. № 4. С. 29.
5 М.К. [Кохановнч М.]_ Белорусскнй сьезд в Мннске // Могнлевскмй вестннк. 1917. 30 марта.
цыя БСТ падтрымала шырока прапагандаваны тым часам лозунг “рэвалюцыйнага абаронніцтва”, улічыўшы пры гэтым неабходнасць вызвалення захопленых акупантамі тэрыторый. Выказаўшыся ў прынцыповым плане за агульнанародную ўласнасць на зямлю і перадачу яе сялянам для карыстання ў адпаведнасці з працоўнай нормай, канферэнцыя адзначыла як надзённую задачу партыі скрупулёзную распрацоўку аграрнай праграмы і перадачу яе на суд працоўнага сялянства. Канчатковае развязанне аграрнага пытання грамадаўцы адносілі да кампетэнцыі краёвага сойму Беларусі. Нарэшце, канферэнцыя выразна сфармулявала галоўнас натрабаванне БСГ у галіне нацыянальнадзяржаўнага будаўніцтва — аўтаномія Беларусі ў складзе федэратыўнай Расійскай рэспублікі, пастанавіўшы заняцца больш дэталёвай распрацоўкай і гэтага пытання (у прыватнасці, вызначыць межы аўтаномнай Беларусі, для чаго ўвайсці ў кантакт з суседзямі: летувісамі, украінцамі і г. д.)'. Абавязкі кіраўнічага органа Грамады было даручана часова выконваць Менскаму бюро БСГ на чале з А.Смолічам, які і абвясціў на нацыянальным з’ездзе дэкларацыю толькі што адроджанай старэйшай беларускай партыі. Фракцыя БСГ заняла на з’ездзе левае крыло.
Сярод астатніх дэлегатаў вылучылася каталіцкая дэмакратычная фракцыя (ад яе імя выступіў ксёндз В.Гадлеўскі), народная дэмакратычная (Р.Зямкевіч) і “беспартыйная група” (Шарэйка). У цэлым, аднак, партыйна-палітычная дыферэнцыяцыя дэлегатаў з’езда была не вельмі выразная. Паводле сведчання З.Жылуновіча, сярод бальшыні з іх панаваў прыўзняты настрой, надзея на хуткае ажыццяўленне патрыятычнага ідэалу, “нацыянальнае пачуццё ў іх прэваліравала над іншым”2.
Варта звярнуць увагу на ўдзел у якасці гасцей з’езда прадстаўнікоў ад арганізацый, якія не былі носьбітамі беларускай нацыянальнай ідэі. Гэта ў нейкай ступені дае ўяўленне нра цікавасць вытлу.мачальную, вядома, рознымі прычынамі — што праяўлялі да беларускага руху іншыя палітычныя сілы. (На жаль, адсутнасць спісу ўдзельнікаў з’езда не дазваляе атрымаць наконт гэтага поўную інфармацыю.) Адным з першых перад дэлегатамі выступіў старшыня менскага Камітэта прапаганды У.В. Марзон, які “шчыра прывітаў першы нацыянальны з’езд
Революцнонное двнженне в Росснн после сверженмя самодержавня: Доку.менты н матерналы. М., 1957. С. 736—737.
- З.Ж. [Жылуновіч 3.]. Зьезд беларускіх нацыянальных арганізацый 25 сакавіка 1917 г.//Полымя. 1925. № 6. С. 202—203.
белар[усаў] і прызываў яго к супольнай і згоднай рабоце”1. He хавалі сваёй цікавасці лалякі. Прывітанне ад палякаў Аршанскага павета перадаў з’езду К. Гардзялкоўскі, а польскі мітынг у Століне прыслаў тэлеграму з выказваннем гатоўнасці “разам працаваць на карысць і дабро роднага краю”2. Член Менскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў І.Ф. Кузьміцкі заклікаў з’езд прадэманстраваць салідарнасць з тымі, “што гніюць у акопах”’. З.Жылуновіч выступіў ад імя Петраградскага савета, у склад якога ўваходзіў.
Урадавую адміністрацыю прадстаўляў на беларускім з’ездзе памочнік менскага губернскага камісара І.І. Мятлін — рускі па нацыянальнасці, але не пачатковец у палітычным жыцці Беларусі: ён вызначыўся актыўным удзелам у рэвалюцыйных выступленнях у Менску яшчэ ў 1905 годзе, калі, на думку даследнікаў, займаў пазіцыі, блізкія да бальшавіцкіх4. Прамова Мятліна, выбранага напачатку таварышам старшыні з’езда, вельмі кантраставала з агульным настроем дэлегатаў. Ён прызнаў пастаноўку нацыянальных праблем несвоечасовай, матывуючы тым, што трэба ўмацаваць атрыманую свабоду, згуртавацца ўсім разам для склікання Устаноўчага сходу. Беларускі ж рух Мятлін наагул ахарактарызаваў як штучную з’яву, пазбаўленую цвёрдага фундаменту ў народных нізах5. Бальшыня дэлегатаў, што яшчэ знаходзіліся ў палоне рэвалюцыйнай эйфарыі, былі шакаваныя такімі поглядамі прадстаўніка новай дэмакратычнай улады і не змаглі стрымаць сваіх эмоцый. Яны заяўлялі, што не менш за іншых імкнуцца да ўмацавання свабоды, але такая вялікая дзяржава, як Расія, не зможа захаваць стабільнасць без пашырэння правоў народаў, якія яе насяляюць. Рэзкасць асобных выступаў часам пераўзыходзіла дапушчальныя рамкі6. У выніку Мятлін не толькі склаў абавязкі таварыша старшыні, але і наагул пакінуў з’езд з групай аднадумцаў. Гэты інцыдэнт, на выгляд нязначны, не быў толькі прыкрай выпадковасцю. Ён стаў адной з першых у ходзе рэвалюцыі праяваў канфрантацыі сярод тых элементаў палітычна актыўнай часткі насельніцтва Беларусі, якія ў цэ-
' Пратакол з’езду... С. 29.
2 Вольная Беларусь. 1917. 28 мая.
3 ГІратакол з’езду... С. 30.
4 Тнток В.А Нз йсторнм борьбы железнодорожннков Белорусснн в революцнн 1905—1907 гг. П Вопросы нсторнн н археологнм (Матерналы X конференцнн молодых ученых). Мн., 1966. С.146; Король А.С.Болылевнкй Белоруссіш в революцнн 1905—1907 годов. Мн., 1986. С. 188.
5 Пратакол з'езду... С. 30.
6 З.Ж. [Жылуновіч 3.]. Зьезд беларускіх нацыянальных арганізацый... С 204—205; Ён жа Алесь Бурбіс (Рэвалюцыйная характарыстыка) II Полымя. 1927. № 2. С 189.
лым былі зарыентаваныя на дэмакратычныя каштоўнасці, але адрозніваліся палярнымі поглядамі на беларускае пытанне.
Кола праблем, разгледжаных з’ездам, добра адлюстроўвае пералік камісій, на якія падзяліліся дэлегаты ў другі дзень працы: агітацыйнапалітычная, друку і выдавецкай справы, школьная, этнаграфічная, фінансавая, земская, арганізацыйная. Паводле дакладаў камісій на пленарным паседжанні былі выпрацаваныя асноўныя пастановы з’езда.
Дакладнік агітацыйна-палітычнай камісіі А.Смоліч заклікаў звярнуць пільную ўвагу на прапагандысцкую працу сярод сялян. Пры гэтым беларускія адраджэнцы выказвалі гатоўнасць весці яе супольна з іншымі ўстановамі, сярод якіх, праўда, быў названы толькі Камітэт прапаганды на вёсцы асноваў новага дзяржаўнага ладу. Меркаваліся тры галоўныя кірункі прапаганды: 1) агульнапалітычны — папулярызаваць у вёсцы ідэі дэмакратычных свабод і неабходнасць падтрымкі Часовага ўрада, які іх абараняе; 2) пашыраць лозунг нацыянальнага самавызначэння “у сэнсе краёвай аўтаномнасці”; 3) прапаганда “пад сцягам шырокіх сацыяльных рэформ”1. Змест апошняга пункта ў дакументах з’езда, аднак, не канкрэтызаваўся.
ІІаводле даклада Б.Тарашкевіча аб стане народнай адукацыі ў краі з’езд выставіў патрабаванне найхутчэйшай рэформы пачатковай і сярэдняй школы. Было пастаноўлена дамагацца ўвядзення ўсеагульнай адукацыі, павелічэння колькасці школ розных тыпаў, пашырэння пазашкольнай асветы. Ставілася пытанне аб адкрыцці ў Беларусі універсітэта, іншых вышэйшых навучальных установаў. З’езд выказаўся за паступовы пераход пачатковых школ на родную мову навучання, a таксама за ўвядзенне ў курс сярэдніх школ, настаўніцкіх і духоўных семінарый выкладання беларускай мовы, літаратуры, гісторыі Беларусі ды іншых краязнаўчых дысцыплін. Улічваючы цяжкасці, што паўставалі на гэтым шляху (адсутнасць падручнікаў, вострая нястача падрыхтаваных настаўніцкіх кадраў), з’езд пастанавіў заснаваць таварыства “Прасвета” з удзелам вядомых дзеячоў беларускай культуры, наладзіць выданне навучальных дапаможнікаў, арганізаваць беларускія курсы для настаўнікаў2.
Прынцыповае значэнне мелі ацэнка з'ездам пабежнага моманту і патрабаванне рэфармаваць састарэлую нацыянальна-дзяржаўную бу-
Пратакол з'езду... С. 31; М.К. [Кохановнч М.]. Указ. соч. II Могнлевскнй вестннк. 1917. 1 апр.
- Пратакол з’езду... С. 31—32; М.К. [Кохановвч М.]. Указ. соч. Н Могнлевскнй вестннк. 1917. 2 апр
дову Расіі. Беларускі з’езд вітаў перамогу рэвалюцыі і выказаў гатоўнасць “падтрымаць Часовы ўрад у яго барацьбе з вонкавымі ворагамі за свабоду Расіі і яе народаў і з прыслужнікамі старога рэжыму”. Былі пасланы прывітальныя тэлеграмы ўраду, Петраградскаму савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў, франтавым, а таксама іншым нацыянальным арганізацыям (украінскім, летувіскім і інш.). Будучыня Расійскай дзяржавы ўяўлялася беларускім адраджэнцам “у выглядзе федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі, у якой асобныя нацыянальнасці будуць мець свае нацыянальныя парламенты для загадвання ўсімі мясцовымі патрэбамі краю”. Беларусь павінна была атрымаць у абноўленай Расіі статус аўтаномнай дзяржаўна-тэрытарыяльнай адзінкі з улучэннем у яе Менскай, Магілеўскай, Гарадзенскай, Віцебскай, большай часткі Віленскай, некаторых паветаў Смаленскай і Чарнігаўскай губерняў1. Для больш дакладнага вызначэння этнаграфічных межаў Беларусі пастанавілі стварыць спецыяльную камісію з запрашэннем у яе Я.Ф. Карскага, А.А. Шахматава, М.К. Любаўскага і М.В. Доўнар-Запольскага. З’езд выказаў пратэст супраць намераў Летувіскага нацыянальнага савета ўлучыць у склад Летувы ўсю Віленскую губерню.
У якасці вышэйшага прадстаўнічага і заканадаўчага органа аўтаномнай Беларусі праектавалася стварэнне Беларускай краёвай рады, у якую павінны былі ўвайсці прадстаўнікі ад усіх нацыянальнасцяў краю. Да яе выбрання ролю “вышэйшай краёвай інстытуцыі” з’езд “паводле патрэбы” меркаваў браць на сябе. Рэалізацыя такой “звышзадачы” была, аднак, магчымая толькі пры ўмове, што беларускія адраджэнцы здолеюць аб’яднаць вакол ідэі стварэння агульнакраёвай сістэмы ўлады ўсе ўплывовыя палітычныя сілы Беларусі, а таксама асноўную частку яе насельніцтва — беларускае сялянства.
Для арганізацыі кіравання краем “у кантакце з Часовым расійскім урадам”, падрыхтоўкі выбараў у Беларускую краёвую раду і прапаганды выбараў ва Усерасійскі Устаноўчы сход “на прынцыпах федэратыўна-дэмакратычнай рэспублікі” з’езд сфармаваў выканаўчы орган — Беларускі нацыянальны камітэт (БНК). У яго склад увайшлі 18 чалавек, сярод іх былі Р.Скірмунт, юрысты ПАляксюк, Л.Заяц, Ф.Шантыр, аграномы А.Смоліч, Я.Канчар, службоўцы У.Фальскі,
1 У друкаваны.м пратаколе з’езда з прыведзенага пераліку выпадкова выпалі Віцебская і Віленская губерні. Разгорнутая справаздача пра з’езд (Могялевскнй вестннк. 1917. 30 марта—2 апреля), апублікаваная М.С. Кахановічам — а менавіта ён выступаў на пленарны.м паседжанні з дакладам па гэтым пытанні — называе ўсе беларускія губерні.
І.Краскоўскі, А.Бурбіс, настаўнікі М.Кахановіч, Бабарыкін, ксёндз В.Гадлеўскі, рабочы-паэт З.Жылуновіч ды іншыя. 10 членаў БНК з’яўляліся сябрамі Беларускай сацыялістычнай грамады. Старшынёй нацыянальнага камітэта пасля доўгіх спрэчак быў выбраны Р.Скірмунт прадстаўнік старасвецкага шляхоцкага роду абшарнікаў, a затым і прадпрымальнікаў, былы дэпутат I Дзяржаўнай думы, дзе ўваходзіў у гэтак званае Тэрытарыяльнае кола, створанае дэпутатамі“краёўцамі” Беларусі і Летувы'. Выбіраючы Скірмунта кіраўніком БНК, а па сутнасці і лідэрам нацыяналыіага руху, дэлегагы разлічвалі на яго палітычны вопыт, сувязі ў вышэйшых эйіалонах расійскай улады, энергічнасць, бралі пад увагу пэўную радыкалізацыю яго поглядаў напярэдадні і ў час рэвалюцыг. З’езд выбраў таксама дэлегацыю да Часовага ўрада на чале са Скірмунтам.
Для правядзення на месцах выпрацаванай праграмы меркавалася арганізаваць губернскія, павятовыя і валасныя аддзелы БНК, склікаць пад яго эгідай сялянскі (запланаваны раней) і настаўніцкі з’езды, стварыць пры БНК камісію па падрыхтоўцы рэформы мясцовага самакіравання. Было пастаноўлена сістэматычна выпускаць адозвы і ўлёткі, а таксама пачаць выданне ў Менску беларускай газеты; да яе выхаду М.С. Кахановіч прапанаваў выкарыстоўваць рэдагаваны ім “Могнлсвскнй вестннк”3.
Найважнейшым вынікам сакавіцкага з’езда беларускіх арганізацый стала афармленне ў Менску палітычнага цэнтра, вакол якога ў якасна новых умовах паслялютаўскага перыяду мслася адбывацца дзяржаўна-палітычная і нацыянальна-культурная кансалідацыя той часткі беларускага народа, што заставалася пад юрысдыкцыяй Расіі. Дакумснты з’езда сведчаць, што ён адводзіў сабе і выбранаму ім Беларускаму нацыянальнаму камітэту ролю часовых агульнакраёвых органаў улады, закліканых забяспечыць канстытуяванне Беларусі як аўтаномнай дзяржаўна-палітычнай адзінкі ў складзе Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі. Аўтаномія Беларусі ўяўлялася пры гэтым блізкай перспектывай, яе атрыманне з рук дэмакратычнай расійскай улады здавалася магчымым у выніку невялікіх намаганняў. Беларускія
' Смалянчук А. Раман Скірмунт: шлях да Беларусі II Спадчына. 1994. № 6. С. 6— 10; Рудовіч С. “ Беларускі дзеяч з вялікіх паноў”: Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамапа Скірмунта//Гістарычны альманах. Т. 2. Горадня. 1999. С. 20—57.
З.Ж. [Жылуновіч 3.]. Зьезд беларускіх нацыянальных арганізацый. С 206; Гадлеўскі В. 3 беларускага палітычнага жыцця ў Мснску ў 1917 1918 гг. II Беларуская крыніца. 1934. 2 крас.; Тое ж//Спадчына. 1997. № 5. С. 21.
' Пратакол з’езду... С. 31 33: М.К. [Кохановнч М.]. Указ. соч. II Могнлевскнй вестннк. 1917. I апр.
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЯ БАРАЦЬБА Ў ЛЮТЫМ--КАСТРЫЧНІКУ -93 патрыёты-адраджэнцы, вопыт палітычнай дзейнасці якіх быў пераважна невялікі, не маглі яшчэ адэкватна ацаніць маштабы геапалітычных і эканамічных інтарэсаў Расіі ў Беларусі, магутнасці наяўных у краі цэнтралісцкіх сілаў, а таксама рэальны ўзровень нацыянальнай самасвядомасці асноўнага класа беларускай нацыі — сялянства, павесці якое за сабой было магчыма, толькі прапанаваўшы дастаткова радыкальную і зразумелую сацыяльна-эканамічную праграму, найперш па аграрным пытанні. У тагачасных аб’ектыўных умовах створанаму Беларускаму нацыянальнаму камітэту надзвычай праблематычна было стаць зародкам агульнакраёвай улады ў Беларусі; ён мог быць толькі грамадскай установай, каардынацыйным цэнтрам беларускага нацыянальнага руху, які яшчэ мусіў вырасці ва ўплывовую палітычную сілу.
ЗАХОДІІЕРУСІЗМ ВА УМОВАХ РЭВАЛЮЦЫІ: ПАМІЖ ІМПЕРСКАСЦЮ I БЕЛАРУСКАЙ ІДЭЯЙ
Хоць беларускі нацыянальны дух на падкантрольнай Расіі тэрыторыі і дасягнуў у паслялютаўскі перыяд свайго арганізацыйнапалітычнага афармлення, аднак яго спробы ініцыяваць працэс стварэння беларускай дзяржаўнасці нават у форме аўтаноміі не знайшлі напачатку адчувальнага апірышча ў грамадскай думцы Беларусі. Апрача наездных вайскоўцаў, чыноўнікаў бюракратычнага апарату ды функцыянераў агульнарасійскіх партый, аўтанамісцкую платформу непрыязна сустрэлі і найбольш русіфікаваныя колы тутэйшага, уласнага беларускага насельніцтва. Гэтая частка мясцовага жыхарства была сілкавальнай глебай для акті>івізацыі гэтак званага заходнерусізму, пад якім мы разумеем грамадска-палітычную плынь, а таксама форму этнічнай самасвядомасці пэўных пластоў насельніцтва Беларусі ў перыяд яе знаходжання ў арэале расійскага дзяржаўна-палітычнага і моўна-культурнага ўплыву (XIX—XX стст.). Ідэалогія і практыка заходнерусізму грунтуюцца на канцэпцыі “ад.маўлення гістарычнасці беларусаў як самастойнай і самабытнай этнічнай адзінкі, атаясамлівання іх з велікарускім этнаса.м’’ (А.К. Каўка). Аднак зводзіць азначэнне заходнерусізму да гэтай канцэпцыі' (г.зн. толькі да сістэмы пэўных ідэйна-тэарэтычных палажэнняў) уяўляецца недастатковым, бо ў такім разе не ўлічваюцца, з аднаго боку, сацыяльна-класавыя, сацыяльна-этнічныя і сацыялыіа-псіхалагічныя карані дадзенага феномену, з другога пакідаецца ўбаку наяўнасць “заходнерускіх” арганізаваных структур і іх прысутнасць у сферы практычнай палітыкі.
Пасля падзення самаўладдзя найбольш выразныя асяродкі заходнерусізму аформіліся на ўсходзе Беларусі — у Віцебскай і Магілеўскай губернях, насельніцтва якіх з прычыны абсалютнай перавагі правас-
1 Гл.: Каўка А. Заходнерусізм //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3. Мн., 1996. С. 417.
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЯ БАРАЦЬБА Ў ЛЮТЫМ—КАСТРЫЧШКУ • 95 лаўных і блізкасці да этнічнай Расіі было асабліва падатлівым на русіфікацыю і ўздзеянне афіцыйнай імперскай прапаганды.
У траўні 1917 года ў Віцебску намаганнямі мясцовых чыноўнікаў, выкладчыкаў навучальных устаноў горада, праваслаўных святароў была заснаваная арганізацыя пад назовам Беларускі народны саюз. Ініцыятыва яго стварэння належала вядомаму гісторыку-краязнаўцу У.К. Стукалічу і напачатку была падтрымана прадстаўнікамі розных пластоў гарадскога насельніцтва, у тым ліку дэмакратычных — навучэнцкай моладзі, беларусаў-вайскоўцаў Віцебскага гарнізона. На арганізацыйным сходзе БНС 3 траўня гаварылася пра неабходнасць беларусам, па прыкладзе іншых нацыянальнасцяў, згуртавацца “без розніцы веравызнання і партыйнай прыналежнасці” для “энергічнага адстойвання сваіх нацыянальных, палітычных і культурна-эканамічных інтарэсаў”1. У ліку заснавальнікаў арганізацыі было нават некалькі беларускіх сацыялістаў2. Аднак нацыянальна-дэмакратычныя элементы апынуліся ў БНС у меншыні, кіраўніцтва арганізацыяй трапіла ў рукі кансерватыўных дзеячаў: выкладчыка Віцебскага настаўніцкага інстытута Ф.І. Грыгаровіча (старшыня), службоўца акруговага суда Б.А. Бялыніцкага-Бірулі, вайсковага чыноўніка Г.І. Палонскага, святара А.Гусарэвіча ды інш. Аб поглядах гэтых людзей сведчыць тое, што нават у сфармаваных пры царызме цэнзавых органах мясцовага самакіравання яны займалі крайні правы фланг, а пасля падзення царызму ўсяляк супраціўляліся дэмакратызацыі гарадской думы і земства3. Дзейнасць Беларускага народнага саюза яны здолелі скіраваць у рэчышча вялікадзяржаўнага шавінізму і праваслаўнага абскурантызму, не грэбуючы і праваэкстрэмісцкімі, антысеміцкімі вылазкамі4.
Кіраўніцтва БНС запэўнівала Часовы ўрад у сваёй лаяльнасці5. У той жа час “саюзнікі” вельмі насцярожана паставіліся да “здзейсненага дзяржаўнага перавароту”, стараліся тармазіць палітычныя пераўтварэнні, настойвалі на захадах па “навядзенні парадку”. Адсутнасць у праграмных дакументах БНС упамінання пра дэмакратычную рэспубліку, усеагульнае выбарчае права, палітычныя і асабістыя свабоды гаварыла пра сімпатыі да зрынутай манархіі з яе паліцэйска-бюракратычным апаратам. Лідэры арганізацыі лічылі абавязковым далейшы
1 Свободное слово (Внтебск). 1917.6 мая
Грамада. 1917. 20 мая (3 чэрв ).
3 НГА Беларусі ў Менску, ф. 2496, воп I. спр 273, арк. 39 40; Вмтебскіій лнсток. 1917. 8 мая.
4 Внтебскнй лмсток. 1917 19мая; Вольная Беларусь. 1917. 26ліп.
5 НА РБ. ф. 60. воп. 3. спр. 242, арк 145—146.
ўдзел Расіі ў вайне “да поўнай перамогі”, былі схільныя да нагнятання мілітарысцкага псіхозу, абвяшчаючы “адною з найпершых патрэбнасцяў” барацьбу з “дэзерцірамі, шпіёнамі і правакатарамі”1.
Палітычнае аблічча Беларускага народнага саюза, сфармаванае яго кансерватыўнымі кіраўнікамі, вельмі непрывабна выглядала ў вачах шматлікай у перыяд рэвалюцыі часткі насельніцтва, якой імпанавалі дэмакратычныя і сацыялістычныя каштоўнасці. Такім чынам віцебскі “саюз” адштурхоўваў шырокія масы жыхарства не толькі ад сябе. Выкарыстоўваючы найменне “беларускі” і прысвоіўшы сабе права гаварыць ад імя беларусаў, ён дыскрэдытаваў гэтым самую ідэю іх самавызначэння, кідаў цень на беларускі нацыянальны рух, што было асабліва небяспечна ва ўмовах размытай нацыяльнанай самасвядомасці на Віцебшчыне. Калі ў чэрвені 1917 года на з’сздзе сялянскіх дэпутатаў Віцебскай губерні прагучала прапанова выказацца за аўтаномію Беларусі з прадстаўнічым органам — Беларускай краёвай радай (якую яшчэ належала выбраць), гэта было адразу ж адхілена на той падставе, нібыта “Беларуская рада проста чарнасоценная арганізацыя”2. Зусім відавочна, што ва ўяўлснні дэлегатаў слова “беларускі” стала асацыявацца з адыёзным мясцовым “саюзам”. Такі стэрэатып у грамадскай свядомасці ўсяляк імкнулася замацаваць віцебская інтэрнацыяналісцкая прэса, разгарнуўшы “выкрывальніцкую” кампанію не толькі супраць кансерватыўнага кіраўніцтва БНС, але і супраць яго маладых членаў з нацыянальна-дэмакратычнымі перакананнямі’.
У канцы чэрвеня — пачатку ліпеня 1917 года лрадстаўнікі навучэнцкай моладзі на чале з М.Мялепікам пакінулі шэрагі БНС, публічна адмсжаваліся ад яго палітычнага курсу і заснавалі Віцебскую арганізацыю Беларускай сацыялістычнай грамады4.
Аднак зламаць сфармаваны стэрэатып было няпроста, паколькі БНС працягваў выступаць ад імя ўсіх беларусаў і дэманстратыўна выстаўляў на першы план нацыянальнае пытанне. Лле яго нацыянальная праграма, распрацаваная ў рэчышчы заходнерусізму, вызначалася яўнай супярэчлівасцю і непаслядоўнасцю. У праграмным дакуменце БНС канстатавалася, што Беларусь у гістарычных, эканамічных і
1 Деяння чрезвычайного сьезда духовенства н мнрян Полоцкой епархнн Внтебск, 1917.C. 9, 14—15.
2 Внтебскнй лнсток. 1917. 24 нюня.
1 Мзвествя Внтебскнх Советов крестьянскнх, солдатскнх н рабочнх депутатов. 1917. 23, 24, 26 авг ; НА РБ, ф. 60, воп. 3, спр. 171, арк. 23—27; спр. 175, арк. 28—32.
4 Внтебскнй лнсток. 1917. 21 нюня; Оршанскнй вестннк. 1917. 19 нюля; М-о [Мелешко M ] Забытьій край: Очеркм Белорусснн // Внтебскнй край. 1917. № 17. С. 10.
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЯ БАРАЦЬБАЎЛЮТЫМКАСТРЫЧНІКУ -97 культурна-побытавых дачыненнях уяўляе “цалкам самастойную нацыянальную тэрытарыяльную велічыню” і нават утрымліваўся не зусім бясспрэчны лозунг “Беларусы гаспадары Беларусі”. Пры гэтым мелася на ўвазе, як вынікае з заяваў і практычных дзеянняў БНС, толькі праваслаўная частка беларускага насельніцтва, якая фактычна атаясамлівалася з рускімі. Таму далей праграма сцвярджала, што “Беларусь ёсць толькі непадзельная частка адзінай вялікай Расіі”, а значыць, не мае права на дзяржаўнае самавызначэнне. У выніку БНС абмяжоўваўся патрабаваннем да Часовага ўрада вылучыць Беларусь у асобную "‘адміністрацыйна-гаспадарчую адзінку”, сфармаваць (шляхам усеагульных выбараў з забеспячэннем прапарцыйнага прадстаўніцтва нацыяналыіасцяў) орган абласнога самакіравання — Савет Беларусі і падпарадкаваць яму губернскія і гарадскія органы ўлады. Дзяржаўнай мовай павінна была заставацца руская, а беларускай адводзілася роля “падсобнай”, яе выкладанне ў школах дапускалася толькі “у сувязі з беларускай гісторыяй”’.
Выклікае цікавасць пытанне аб класавай прыродзе Беларускага народнага саюза. У некаторых публікацыях пад уплывам традыцыйнай сацыялагізатарскай схемы (“кансерватыўны — значыць памешчыцкі”) БНС залічваецца ў разрад ‘‘памешчыцка-кансерватыўных”, “памешчыцка-клерыкальных” арганізацый2. Аднак такая ацэнка не стасуецца з аграрнай часткай праграмы БНС, дзе заяўлялася, што “буйное прыватнаўласніцкае землеўладанне недапушчальнае”, а найбольш “адпаведнай духу беларуса” формай землекарыстання ёсць “дробнае хутарское ўладанне на правах уласнасці”. Незаможным сялянам абяцаліся прырэзкі з агульнага зямельнага фонду, у які бясплатна пераходзяць казённыя, удзельныя, манастырскія і царкоўныя, а таксама прыватнаўласніцкія землі (умовы пераходу апошніх павінен быў вызначыць Устаноўчы сход)3.
Праграмныя палажэнні і заявы лідэраў БНС, яго сацыяльны склад, палітычная лінія сведчаць, што гэтая арганізацыя адлюстроўвала інтарэсы і настроі найперш дробнабуржуазнай часткі насельніцтва: сярэдніх гарадскіх пластоў, сялян, арандатараў, кансерватыўных групаў інтэлігенцыі, праваслаўнага духавенства.
1 Аддзел рукапісаў Цэнтр. б-кі АН Летувы, ф. 21, спр. 2225, арк. 1—2; Нзвестня Петроградского Совета рабочнх н солдатскнх депутатов. 1917. 27 нюля.
2 Октябрь 1917 н судьбы полнтнческой оппознцмн. Ч. 2: У нстоков полнтнческого протавостояння. Гомель, 1993. С. 72, 82; Сташксвіч М.С., Раманоўскі І.Ф. Манархічныя партыі і арганізацыі на Беларусі // Веснік Бел. дзярж. ун-та. Серыя 3. Гісторыя Філасофія. Паліталогія... 1993. № 2. С. 5—6.
3 Аддзел рукапісаў Цэнтр. б-кі АН Летувы, ф. 21,спр. 2225, арк. 1--2.
Шчыльнае супрацоўніцтва з духавенствам, выкарыстанне ідэалогіі праваслаўнага клерыкалізму і разгалінаванай царкоўнай арганізацыі — характэрная адметнасць Беларускага народнага саюза. Яго лідэры былі заўсёднымі ўдзельнікамі розных рэлігійных акцый, з’ездаў духавенства і вернікаў Полацкай епархіі, дэлегаваліся на ўсерасійскія царкоўныя форумы, у тым ліку на Памесны сабор Рускай праваслаўнай царквы ў Маскве (жнівень 1917 — верасень 1918 гг.). У іх выступленнях нязменна прысутнічала думка, што менавіта праваслаўным прыходам належыць стаць “асноўнымі ячэйкамі грамадскасці”, якія павінны аб’яднацца ў “больш складаныя грамадскія арганізмы”, выказвалася нязгода з магчымым пераўтварэннем царкоўнапрыходскіх школ у міністэрскія, гучаў катэгарычны пратэст супраць аддзялення царквы ад дзяржавы і школы ад царквы'.
Тым часам з боку самога праваслаўнага духавенства Беларусі былі зроблены спробы ажыццяўлення пэўных захадаў з мэтай даць свой адказ на абвостранае рэвалюцыяй беларускае пытаннс, уласцівым для сябе чынам прарэагаваць на актывізацыю беларускага нацыянальнавызвольнага руху.
Наконт гэтага сюжэта ў беларускай гістарычнай літаратуры фігуруе інфармацыя, быццам у красавіку 1917 года ў Маскве адбыўся з’езд праваслаўнага духавенства беларускіх губерняў у колькасці 800 святароў, на якім быў заснаваны Беларускі праваслаўны саюз2. Падставай для такога сцверджання сталі звесткі, што ўтрымліваюцца ў віленскім “Беларускім календары на 1918 год”3, “Мемарыяле аб палітычным палажэнні Усходняс Беларусі”, складзсным А.Луцкевічам зноў жа ў Вільні4, і ў апублікаванай на аснове гэтага мемарыялу браліуры5. Аднак А.Луцкевіч часам правядзення з’езда называе не красавік, а лета 1917 г.; “Беларускі каляндар” удакладняе, што ён адбыўся ў чэрвені, а колькасць дэлегатаў вызначае лічбай 700. Далей у календары гаворыцца: “З’езд прыняў у рэзалюцыі палітычную і нацыянальную платформу Беларускай народнай грамады, значыцца (вылу-
'Деяння чрезвычайного сьезда духовенства н мнрян Полоцкой епархнн. С. 14, 17— 18; Нолоцкне епархнальные ведомостн. 1917.№29.С. 739--742; №45. С. 1163—1168.
?Стацікевнч Н.С Прнговор революцнн: Крушенне антнсоветского двнження в Белорусснн Мн , 1985. С. 54; Канфесіі на Беларусі (канец XVIII XX ст.) Мн , 1998 С 131
’ Bielaruski kalendarna 1918 hod. Wilnia, [1917], S. 27—28.
4 HA РБ. ф. 325, воп 1, cnp. 21, арк. 130—137; БДАМЛіМ, ф. 3, воп. 1. спр. 134, арк. 31 —42.
5 A I. [Луцкевіч А.]. Усходняя Беларусь: Статыстычныя і гістарычныя матэрыялы. Мн . 1918. С.6.
чана мною. — С.Р.) у рэзалюцыі з’езду было сказана, што свяшчэннікі дамагаюцца аўтаноміі Беларусі ў федэратыўнай дэмакратычнай рэспубліцы і навучання ў школах па-беларуску”1. Гэты фрагмент пазней скарыстаў таксама А.Станкевіч2.
Пададзсная інфармацыя — і ў частцы велізарнай колькасці дэлегатаў, і ў частцы палітычнай накіраванасці з’езда — выглядае надта непраўдападобна і павінна быць пастаўлена пад сумнеў. Крыніцы, у якіх яна падаецца, нелыа лічыць дакладнымі. Складальнікі календара, як і А.Луцкевіч, знаходзячыся ў 1917 годзе ў Вільні, маглі аірымліваць з-за лініі расійска-германскага фронту толькі разрозненыя і прыблізныя звесткі. 3 працытаванага вышэй урыўка публікацыі ў календары бачна, што ён не пазбаўлены аўтарскага домыслу. Тым часам крыніцы, нашмат бліжэйшыя да разгляданых падзеяў, пра ўяўны шматлюдны з’езд нацыянальна свядомых беларускіх святароў маўчаць. Так, пра яго не згадвае ў сваім паведамленні аб беларускім руху ў Маскве дэлегат ад Беларускай народнай грамады на ліпеньскім (1917 г.) з’ездзе нацыянальных арганізацый і партый А.Цвікевіч3. Нічога не кажа пра беларускі патрыятычны рух сярод праваслаўнага духавенства і Я.Лёсік у артыкуле, спецыяльна нрысвечаным гэтай праблеме; наадварот, прагназуючы паводзіны дэлегатаў з Беларусі на Памесным саборы РПЦ, ён заўважае: “...Мы пэўна ведаем, што рэакцыйны, антыбеларускі склад нашага духавенства пакорліва пойдзе за маскоўскімі павадырамі, не ўспамятаюць сваёй Маткі-Беларусі, не заікнуцца яны пра беларусізацыю царквы [...], і ніхто з іх не падбае, каб задаволіць рэлігійную патрэбу народу нашага ў яго матчынай, Богам дараванай мове
На разгортванне ў працэсе рэвалюцыі нацыянальнага руху праваслаўны клір Беларусі — адна з галоўных сілаў русіфікацыі — рэагаваў, але не далучэннем да беларускай ідэі, а спробамі яе кампраметацыі з дапамогай заезджаных домыслаў пра гэтак званую “польскую інтрыгу”. He прайшло і тыдня пасля сакавіцкага з’езда беларускіх арганізацый, як менскі і тураўскі епіскап Георгій у адмысловым пасланні да падначаленага духавенства (ад 2 красавіка 1917 года) абвясціў, што праз Беларускі нацыянальны камітэт чакаецца націск на праваслаўе “з боку палітычных польскіх дзеячоў”. «У гэтым камітэце,
' Bielaruski kalendar na 1918 hod. S. 28.
StankieviC A. Bielaruski Chryscijanski Ruch: Histarycny narys. Vilma. 1939. S. 117.
’ Гл: Вольная Беларусь. 1917. 26 ліп.
4 Лёсік Я Цэркаў і дэмакратыя II Вольная Беларусь. 1917. 6 верас.; Тое ж П Лёсік Я Творы. Мн., 1994. С. 195.
унушаў епіскап, — хочуць вяршэнстваваць палякі, пераконваючы беларусаў, што яны не “расейцы”, адкуль, бадай, можна вывесці, што беларусы як народ больш роднасныя палякам, чым рускім,* і што спрадвечнай іх рэлігіяй можа лічыцца і не праваслаўе. Супраць такой агітацыі камітэта, — паграбаваў далей ад святароў гіерарх, — мы, пастыры, усямерна павінны паўстаць і растлумачваць беларускаму народу, што ён ■— адгалінаванне (“отрасль”) вялікага рускага народа, [...] што сапраўдная (“нстннная”) вера яго — з дзён св. князя Уладзіміра — праваслаўе
Дзеячы Рускай праваслаўнай царквы ў Беларусі не збіраліся абмяжоўвацца толькі прапагандай заходнерусізму. У іх асяроддзі распрацоўваліся планы стварэння на базе царкоўнай арганізацыі разгалінаванай агульнакраёвай структуры, каб менавіта праз яе скіраваць працэс самаідэнтыфікацыі беларусаў у “заходнерускае” рэчышча. Такія мэты выразна праглядаюцца ў дзеяннях дэлегатаў ад беларускіх епархій на Усерасійскім з’ездзе духавенства і вернікаў (чэрвень 1917 г., Масква). 3 яго матэрыялаў бачна, што ўздым вызвольных рухаў у нацыянальных рэгіёнах Расіі не прайшоў па-за ўвагай царкоўных гіерархаў, нацыянальнае пытанне так ці інакш усплывала на з’ездзе. У прыватнасці, уфімскі епіскап Андрэй прапаноўваў дазволіць украінцам і грузінам ажыццяўляць набажэнства на іх родных мовах2. (Неўзабаве грузінскае духавенства аднавіла аўтакефалію Грузінскай праваслаўнай царквы.) Беларускія ж дэлегаты аб’ядналіся ў асобную групу і выступілі з дэкларацыяй аб “асаблівасцях некаторых царкоўных пытанняў для Беларусі”’(магчыма, што менавіта гэты факт стаіць за гіпербалічнымі звесткамі аб з’ездзе беларускага духавенства ў Маскве). У чым жа палягалі памянёныя асаблівасці з гледзішча праваслаўных святароў і іх найбольш шчырых прыхаджанаў? Зусім не ў беларускай самабытнасці. Спецыфіка краю, паводле іх разумення, у тым, што
* У адозве Беларускага нацыянальнага ка.мітэта. якую, відавочна, меў на ўвазе епіскап Георгій, у сапраўднасці гаварылася наступнае: "Мы не палякі (вылучана мною. — С.Л) і не расейцы [...], мы адзін народ. Дык хтучымся ў адно, бо ў еднасці сіла. Няхай нас нішто не раздзяляе, хай не будзе сваркі між беларусам праваслаўны.м і беларусам каталіком, бо ўсе мы дзеці аднэй Маткі-Беларусі” (Аддзел рукапісаў Цэнтр. б-кі АН Летувы. ф. 21, спр. 2229, арк. 1 — 1 адв.). Як бачым, высокі духоўны сан менскага архірэя не перашкаджаў яму ў імя пэўных палітычных мэтаў дапускаць прамыя скажэнні фактаў.
1 Дакумент выяўлены ў Расійскім дзяржаўным гістарычным архіве ў С.-Пецярбургу
сп-няй В.В Грыгор'евай За дазвол выкарыстаць яго ў нашай працы — шчырая падзяка
ад аўтара.
: Новое время. 1917. 3 (Іб)нюня
5 Полоцкнеепархпальные ведомостн. 1917.№47.С. 1210.
яго “спрадвечнае праваслаўна-рускае аблічча” ў чарговы раз зазнала “націск іншых нацыянальнасцяў”, зноў апынулася перад пагрозай “паланізацыі і эканамічнага заняволення”. Каб засцерагчы беларусаў ад гэтае навалы, аўтары дэкларацыі прапаноўвалі “усім існуючым на Беларусі арганізацыям і прыватным асобам”, якія дбаюць пра інтарэсы “веры праваслаўнай і народнасці беларускай”, аб’яднацца з мэтай “абуджэння племянной самасвядомасці ў беларускім народзе, самавызначэння на грунце краёвых асаблівасцяў у Расійскай дзяржаве, у цесным адзінстве і непадзельнасці з ёю...”1 Для кіраўніцтва справай аб’яднання меркавалася стварыць у Менску Краёвы аб’яднаны камітэт, які павінен быў згуртаваць вакол сябе, ні многа ні мала, усе таварыствы, саюзы, брацтвы, прафесійныя, культурна-асветныя, эканамічныя, палітычныя, рэлігійныя арганізацыі адпаведнай накіраванасці ў губернях Віленскай, Віцебскай, Гарадзенскай, Ковенскай, Менскай і Магілеўскай2. Акрамя аб’яднання наяўных, камітэту належала паклапаціцца аб адкрыцці новых беларускіх (г.зн. “заходнерускіх”) арганізацый. Створаная такім чынам суперсіруктура асаблівую актыўнасць павінна была праяўляць пад час выбараў у вышэйшыя дзяржаўныя ўстановы і органы мясцовага самакіравання “з мэтай правядзення ў іх патрэб і інтарэсаў краю”.
Неўзабаве сярод праваслаўнага духавенства пачала цыркуляваць ідэя аб скліканні агульнакраёвага з’езда, які б паказаў народу “ісцінныя” шляхі ўладкавання яго жыцця і засцярог ад тых, хто намагаецца “перацягнуць беларусаў да сябе”. У Менску пры духоўнай семінарыі для гэтага было нават створана арганізацыйнае бюро. Распрацаваная ім праграма з’езда далёка выходзіла за межы рэлігійнамаральных праблем. На парадак дня меркавалася вынесці зямельнае пытанне, дыскусію аб развіцці ў краі сістэмы адукацыі, у тым ліку аб мове выкладання, вызначэнне прымальных формаў кіравання ў Беларусі і г. д.3
Усе гэтыя намеры, аднак, непазбежна павісалі ў паветры узбуджанае рэвалюцыяй, радыкалізаванае грамадства не ўспрымала заклікаў збочыць на правы, клерыкальна-шавіністычны шлях. Ва ўмовах небывала шырокага роскіду палітычных плыняў і настрояў пры яўнай перавазе левага флангу кансерватыўны кірунак заходнерусізму не меў сур’ёзных шанцаў на атрыманне масавай падтрымкі. Таму
1 Полоцкне епархнальные ведомостн. 1917. № 39. С. 987—988.
2 Там же.
3 Там же. С. 990.
іншыя яго асяродкі імкнуліся выступіць у больш прывабным абліччы, якое б лепей стасавалася з рэвалюцыйнай ментальнасцю народа.
Спроба адаптавацца да паслялютаўскіх умоваў праглядаецца ў дзейнасці Саюза беларускай дэмакратыі ў Гомелі. Ён быў заснаваны ў красавіку 1917 года з ініцыятывы вядомага віленскага “зубра” заходнерусізму П.В. Каранкевіча, які апынуўся ў горадзе на Сожы пасля захопу Вільні немцамі. У арганізацыю (летам 1917 г. яна налічвала больш за 200 чалавек)1 увайшлі настаўнікі, службоўцы чыгункі, іншыя дробныя чыноўнікі. Найвышэйшы сэнс свайго існавання гомельскі “саюз” бачыў у тым, каб “дапоўніць работу нашых продкаў” і аб’яднаць беларусаў з вслікаросамі і маларосамі “ў адну магутную і несакрушальную народнасць рускую”2. Азнаёміўвіыся з дзейнасцю Беларускай сацыялістычнай грамады і блізкіх да яе арганізацый, гомельскія “заходнерусы” ўзялі за мэту “ўсяляк процідзейнічаць імкненню нскаторых беларусаў да аўтаноміі”3.
Процідзейнічаць намерыліся па розных кірунках. Каб нейтралізаваць магчымы ўплыў беларускіх адраджэнцаў ва ўрадавых колах у сувязі з тым, што ад іх былі запроіпаныя прадстаўнікі да камісіі ў справе падрыхтоўкі законапраекта аб выбарах ва Устаноўчы сход, СБД тэрмінова накіраваў у ГІетраград пасланне. Да ведама Часовага ўрада даводзілася: “...На Беларусі існуюць дзве плыні: першая, на чале якой стаіць Нацыянальны Беларускі камітэт (Грамада), імкнецца да аўтаноміі Беларусі і выкладання ў школах на беларускай мове (у сапраўднасці — на беларускай гаворцы), і другая, якую падтрымлівае гомельская арганізацыя, імкнецца да яднання Беларусі з Велікаросіяй, да агульнай з ёй мовы і інш.” У адпаведнасці з такой раскладкай гомельскі “саюз” патрабаваў даць у камісіі месца і прадстаўніку “заходнерускай” плыні, якая малявалася як выразніца інтарэсаў “дэмакратычнага элементу” на Беларусі4.
Звярнуліся таксама па маральную падтрымку да акадэміка Я.Ф. Карскага. Водгук масцітага вучонага на праграму СБД утрымліваў параду змякчыць негірымірэнчасць у дачыненні да беларускай мовы, згадзіцца на дапушчэнне яе ў школы, а таксама “не возбранять” літаратуры на народнай мове; у цэлым праграма акадэмікам ветліва
1 БДАМЛіМ. ф. 3, воп. 1, спр. 137, арк. 82 адг.
3 Коронкевнч П.В. Белорусы: РІстормческнй очерк с обзором деятельностн Союза белорусской демократнн. Гомель, 1917. С. 7.
3 Там же. С. 5.
4 Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі (далей: ДЛ РФ), ф. 1811. воп. 1, спр. 33, арк. 23—23 адг.
ўхвалялася1. Таму шчырае здзіўленне ў гомельскіх “заходнерусаў” выклікалі весткі, што прафесар Карскі працуе з “грамадзянамі” (прыхільнікамі Грамады). “Буду яму пісаць пісьмо з просьбай паведаміць прычыну яго ўдзелу ў коле сепаратыстаў, — дзяліўся намерамі Каранкевіч з адным са сваіх карэспандэнтаў. — Буду прасіць тлумачэнняў”2.
Але галоўны фронт змагання з “сепаратызмам” праходзіў праз свядомасць шырокіх масаў насельніцтва самой Беларусі, у першую чаргу яе шматмільённага сялянства. Добра гэта разумеючы, Саюз беларускай дэмакратыі ўключыў у праграму пункт з пажаданнем “бясплатнай перадачы ў карыстанне беларускага насельніцтва ўсіх земляў дзяржаўных, манастырскіх, царкоўных, кабінецкіх, удзельных і прыватнаўласніцкіх”3. Сябры арганізацыі стараліся трымаць руку на пульсе сялянскіх настрояў, на сваіх паседжаннях неаднаразова абмяркоўвалі рэзалюцыі сялянскіх з’ездаў у Менску, Гомелі і г. д. Пераканаўшыся, што з падачы расійскіх эсэраў і сацыял-дэмакратаў сялянскія саветы занялі вялікадзяржаўніцкую пазіцыю па беларускім пытанні, СБД заявіў аб сваёй салідарнасці з такой лініяй рэвалюцыйных органаў сялянства4.
Для распаўсюджвання сярод сялян ідэяў заходнерусізму асаблівыя спадзяванні ўскладаліся на народных настаўнікаў і “дэмакратычную інтэлігенцыю” ўвогуле, якая мусіла павесці народ да светлай будучыні, “руйнуючы на сваім шляху ўсе перашкоды, з чыйго б боку яны ні былі”. Каб беларуская інтэлігенцыя здолела выканаць наканаваную місію, гомельскі “саюз” дамагаўся згуртавання яе пад сваёй эгідай у адну магутную агульнакраёвую арганізацыю. Праўда, поспехі ў гэтай справе былі надзвычай сціплымі: удалося заснаваць толькі адну філію СБД — у Маладзечне5.
У літаратуры слушна адзначана яшчэ адна асаблівасць гомельскай “заходнерускай” арганізацыі. Абгрунтоўваючы сваё імкненне да зліцця Беларусі з Расіяй гістарычнымі і лінгвістычнымі аргументамі, “саюзнікі” пазбягалі матывацыі канфесійнай6. Адпаведна пошукі
1 Отзыв академяка н профессора Е.Ф. Карского // Коронкевнч П.В. Белорусы. С 11—12.
2 БДА МЛі М, ф. 3, воп. 1, спр. 137, арк. 83.
3 Коронкевнч П.В. Белорусы. С. 10.
4 Там же. С. 8.
5Там же. С. 7, 9.
6 Качаткоў У. “Западао-руснзм" па-гомельску П Беларуская мінуўшчына. 1995. № 6. С. 42—43; Ён жа. Гомельскі “Союз белорусской демократан” — апошні (?) эпігон “западно-руснзма" // Гомельшчына: старонкі мінулага. Нарысы. Вып. 2. Гомель, 1996. С. 95.
хаўруснікаў вяліся не ў царкоўна-клерыкальных колах, а сярод больш дэмакратычных пластоў нассльніцтва сялян, інтэлігенцыі. 3 улікам сацыяльнай скіраванасці асобных палажэнняў праграмы гэта ставіла Саюз беларускай дэмакратыі некалькі бліжэй да левага крыла палітычнага спектра.
Падобная арганізацыя “заходнерускай” афарбоўкі, але з яшчэ болып выразнай зацікаўленасцю сацыяльнымі праблемамі і арыентацыяй на сялянства ўзнікла ў ліпені 1917 года ў Оршы пад назовам Беларускі народны камітэт. Яго заснавалі вайсковы чыноўнік, былы народны настаўнік М.Р. Ляўковіч, выкладчыца гісторыі і геаграфіі Лршанскай жаночай настаўніцкай семінарыі М.А. Васільева, вайсковы кантралёр У.М. Рамановіч ды інш. У склад камітэта ўвайшлі і некалькі сяброў мясцовага савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў'. Праз некаторы час камітэт адкрыў свае філіі ў Капылі і Горках.
Беларускі народны камітэт бачыў задачу ў тым, каб “усямерна садзейнічаць аб’яднанню беларусаў з мэтай хутчэйшай арганізацыі краю на дэмакратычных падставах”, дамагацца іх шырокага ўдзелу ў органах мясцовага самакіравання і ва Устаноўчым сходзе, “дзе павінен моцна гучаць голас беларуса для абароны сваіх інтарэсаў”2.
Пад уплывам нацыянальнага руху і шырока распаўсюджаных федэралісцкіх канцэпцый аршанскі камітэт выказаўся нават за федэратыўную будову Расіі, у якой Беларусі адводзілася месца “федэратыўнай часткі”. Вышэйшую ўладу ў краі прапаноўвалася сканцэніраваць у Беларускім народным савеце, выбраным шляхам усеагульнага, простага, роўнага і таемнага галасавання3. Разам з тым завадатар арганізацыі М.Р. Ляўковіч перасцерагаў ад лозунга аўтаноміі, лічыў, што “сяляненаогул поўнай аўтаноміі не жадаюць”4.
Сацыяльна-эканамічныя ідэі Беларускі камітэт у Оршы запазычваў у расійскіх неанародніцкіх партый — народных сацыялістаў і эсэраў5. Па іх прыкладзе адну з сваіх задач камітэт сфармуляваў наступным чынам: “Накіроўванне жыцця краю да такога парадку, калі ўся зямля, усе прылады і ўсс прадукты працы пяройдуць у агульнае карыстанне ўсяго народа”. Усе землі (акрамя надзельных) падлягалі нацыяналізацыі, прычым большая іх частка— без выкупу. 3 іх меркавалася
' Оршанскнй вестннк. 1917. 6 яюля.
2 НА РБ. ф. 60, воп. 3, спр. 243, арк. 284, Оршанскнй вестннк. 1917. 6 нюля.
3 НА РБ, ф. 60, воп. 3, спр. 81, арк. 55 адг.
“ Тамсама, ф. 325, воп. 1, спр. 2, арк. 35.
5 Оршанскнй вестннк 1917. 15яюля.
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЯ БАРАЦЬБА Ў ЛЮТЫМ—КАСТРЫЧНІКУ ■ 105 сфармаваць беларускі народны фонд, з якога ў адпаведнасці з працоўнай нормай выдзяляць участкі ў карыстанне беззямельным і малазямельным сялянам. Вельмі дэталёва ў праграме аршанскай арганізацыі былі прапісаны сацыяльныя гарантыі для розных групаў насельніцтва: 8-гадзінны рабочы дзень, бясплатная адукацыя і медыцынская дапамога і г.д.1
Заваёўваць прыхільнасць землякоў аршанская арганізацыя старалася шляхам дапамогі ім у задавальненні надзённых, практычных патрэбаў. Беларускім камітэтам быў арганізаваны ў Оршы спажывецкі кааператыў; у кастрычніку 1917 года Ляўковіч задаволена казаў, што “сяляне масай запісваюцца ў яго і наведваюць сходы беларускія, і ўжо моцна прыкметна сярод іх абуджэнне’”.
Нацыянальная самасвядомасць прыхільнікаў Беларускага народнага камітэта ў Оршы была, аднак, недастаткова акрэсленай, супярэчлівай, у ёй прысутнічаў моцны “заходнерускі” кампанент. Аршанскі дапісчык газеты “Вольная Беларусь” сведчыў, што, з аднаго боку, “яны нічога не маюць [супраць] лічыць сябе за беларусаў”, але з другога — беларускую мову называюць “помнікам старасветчыны” ды выяўляюць непрыязнасць да беларусаў-каталікоў за тое, што тыя не жадаюць пераходзіць у праваслаўе3. ІІраграмныя дакументы аршанскай арганізацыі дапускалі ўвядзенне ў будучым беларускай мовы ў школьнае выкладанне, ал.е толькі вельмі паступова, па меры яе “навуковай распрацоўкі” і “па жаданні народа”4.
У іншых павятовых гарадах і мястэчках Беларусі таксама паўставалі арганізацыі, суполкі неанародніцкага кшталту, якія называлі сябе беларускімі, але паводле нацыянальнай самаідэнтыфікацыі ўдзельнікаў яшчэ схіляліся да заходнерусізму. Утвораны ў красавіку 1917 года Беларускі камітэт у Асіповічах вызначаў сваёй мэтай “культурнанацыянальнае і палітычнае аб’яднанне ўсяго беларускага народа пад дэвізам “Зямля і воля” і “Дэмакратычная рэспубліка”5. I пры гэтым ён салідарызаваўся з Менскім камітэтам Усерасійскага сялянскага саюза на чале з М.В. Фрунзе — адкрыта зласлівай у дачыненні да беларускага руху арганізацыяй6. Беларускі настаўніцкі гурток у мястэчку Касцюковічы, жадаючы “поспеху беларускім арганізацыям у іх куль-
1 НА РБ. ф. 60, воп. 3, спр. 81, арк. 55 адг.—56 адг.
2 БДА МЛІМ, ф. 3, воп. 1, спр. 136, арк. 50.
5Вольная Беларусь. 1917. ЗОліп.
4 НА РБ, ф. 60, воп.З, спр. 81. арк. 55—56 адг.: ф. 325, воп, 1, спр. 2, арк. 32.
5 Тамсама, ф. 60, воп. 3, спр. 151, арк. 3.
6 Мзвестня Петроградского Совета рабочнх й солдатскнх депутатов. 1917. 20 апр.
турнай асветнай працы”, адначасова выказваў спадзяванне, што яны “будуць цвёрда стаяць на варце неаддзельнасці беларусаў ад адзінай Расіі”1.
Спалучэнне ў дзейнасці беларускіх згуртаванняў ідэалогіі нацыянальнага Адраджэння, сталай беларускай самасвядомасці, з аднаго боку, з пастулатамі і псіхалагічнымі стэрэатыпамі заходнерусізму — з другога, было ў 1917 годзе даволі пашыранай з’явай. Такую рысу нельга не заўважыць, напрыклад, у Беларускай народнай грамады (цэнтр яе знаходзіўся ў Маскве), якая займалася пераважна праблемамі беларускіх бежанцаў у Расіі. Арганізацыя мела аддзелы ў Калузе, Саратаве, Туле, Сестрарэцку ды іншых гарадах, дзе пражывалі кампактныя групы бежанцаў; улетку 1917 года налічвала больш за тысячу чалавек. БНГ узначальвалі Я.І. Васілевіч, А.І. Цвікевіч, Ф.Ф. Турук і інш. ІІалітычная платформа Беларускай народнай грамады прадугледжвала аўтаномію Беларусі ў агульнарасійскай федэрацыі, права беларускага народа карыстацца роднай мовай у сферы адукацыі, самакіравання і суда2. Але на пракіыцы БНГ не акцэнтавала ўвагу на гэтых пытаннях, супрацоўнічала з прыхільнікамі непадзельнасці Расіі (паводле сведчання Я.Дылы, у БНГ уваходзіў нават такі адэпт заходнерусізму, як Саланевіч), цярпіма ставілася да фактаў адмаўлення патрэбы для Беларусі дзяржаўнага і нацыянальна-кулыурнага самавызначэння’. Гэткая падатлівасць неаднаразова выклікала раздражненне з боку Бсларускай сацыялістычнай грамады, расцэньвалася ёю як беспрынцыпнасць, што ў канчатковым выніку ўскладняла ўзаемадзеянне дзвюх у цэлым блізкіх паводле ідэйна-палітычнага кірунку бсларускіх арганізацый.
ГІадобнай дваістасці не быў пазбаўлены і Беларускі камітэт у Магілеве. У гэтай суполцы ўжо ў першыя тыдні пасля падзення царызму аб’ядналіся службоўцы Магілеўскага акруговага суда, выкладчыкі, святары, навучэнцкая моладзь; сярод сяброў камітэта былі як праваслаўныя, так і каталікі, прычым свядома праяўляліся клопаты аб поўным раўнапраўі прадстаўнікоў абедзвюх канфесій. Актыў магілеўскай арганізацыі складалі такія вядомыя постаці беларускай гісторыі і культуры, як М.С. Кахановіч, Дз.І. Даўгяла, І.А. Сербаў і інш. Камітэт нс меў сталай праграмы, але калектыўныя заявы і індывідуальныя выступленні яго сяброў, практычная дзсйнасць безумоўна сведчылі
1 БДАМЛіМ, ф. 3, воп. 1, спр. 137, арк. 77.
' Аддзел рукапісаў Цэнтр. б-кі АН Летувы. ф. 21, спр. 2261, арк. 81 -84
5 НА РБ, ф. 325, воп. 1. спр. 2, арк. 25—35, 42; Вольная Беларусь. 1917. 30 кастр.; Дзянніца. 1918. 1 сак.
пра шчырую зацікаўленасць у эканамічным і культурным прагрэсе роднага краю, дабрабыце яго жыхароў, у здабыцці беларускім народам годнага месца ў агульнарасійскай і сусветнай супольнасці'. Прадстаўнікі магілеўскай арганізацыі актыўна ўдзельнічалі ў беларускіх з’ездах, адназначна падтрымлівалі Беларускі нацыяналыіы камітэт у Менску і Беларускую сацыялістычную грамаду2. Тым не менш у свядомасці некаторых прыхільнікаў магілеўскага камітэта, выхаваных ва ўлонні расійскай культуры, яшчэ не адбыўся пераход ад “агульнарускай” (агульнаўсходнеславянскай) самаідэнтыфікацыі да ўласна беларускай, а таксама выяўляліся рэцыдывы паланафобіі, якая на працягу многіх дзесяцігоддзяў насаджалася царызмам сярод беларусаў3. Супрацоўнічаючы з адраджэнцкімі арганізацыямі, Беларускі камітэт у Магілеве заставаўся адкрытым для кантактаў і ўзаемадзеяння з фармаваннямі “заходнерускай” накіраванасці.
Характарыстыка арганізацый і суполак, якія ў рэвалюцыю 1917 года ў той ці іншай ступені былі носьбітамі і праваднікамі дактрыны заходнерусізму, сведчыць пра ідэйна-палітычную неаднароднасць гэтай грамадскай плыні. Як і ў папярэднія часы, у заходнерусізме ўзору 1917 года абазначаюцца два больш-менш акрэсленыя кірункі. На нравым флангу выразна вымалёўваецца кансерватыўна-клсрыкальная плынь, якой былі ўласцівы манархізм, непрыкрыты вялікадзяржаўны шавінізм, праваслаўны фундаменталізм. Левы фланг заходнерусізму займалі арганізацыі ліберальна-народніцкага кшталту, якія не цураліся рэспубліканска-дэмакратычных поглядаў, прызнавалі наяўнасць этнакультурных асаблівасцяў Беларусі, выяўлялі пэўную талерантнасць у канфесійных пытаннях. Большая ідэйная адкрытасць гэтага крыла заходнерусізму стварала магчымасць яго эвалюцыі ў бок ідэалогіі беларускага Адраджэння.
Аднак у першыя месяцы рэвалюцыі найбольш непрымірэнчыя да адраджэнцаў адэпты заходнерусізму паспрабавалі перахапіць ініцыятыву ад Беларускага нацыянальнага камітэта ў Менску, каб падмяніць барацьбу за нацыянальнае самавызначэнне беларусаў клопатамі пра абарону “нашай святой Русі” ад “гібелі і заняволення”, а беларускі
1 Аддзел рукапісаў Цэнтр. б-кі АН Летувы, ф. 21, спр. 2218, арк. 12—14, 74; спр. 2232, арк. 1; Могнлевскяй вестннк. 1917. 14апр.
г Молот (Могнлев). 1917. Знюля.
’ Могнлевская жмзнь. 1917. 13 сент.; Молот (Могялев). 1917. 15 сент.; М.К. [Кахановіч М.] Магілеўцы і незалежнасць Беларусі (Mae ўспаміны) П Наша думка (Вільня) 1921. 25 сак ; Тое ж // Спадчына. 1997. № 6. С. 3—5; Жылуновіч 3. Люты — Кастрычнік у беларускім нацыянальным руху II Беларусь: Нарысы гісторыі. культуры і рэвалюцыйнага руху. Мн , 1924. С. 187 -188.
нацыянальны рух звесці да ролі рэгістратара “мясцовых асаблівасцяў”. У гэтай справе яны спадзяваліся, і, як можна меркаваць, не беспадстаўна, на падтрымку пэўных урадавых колаў.
Цікавы ў гэтым дачыненні наступны факт. У траўні 1917 года ў Віцебск для мабілізацыі мясцовых “заходнерускіх” сілаў на змаганне з беларускім “сепаратызмам" з’явіўся эмісар Часовага камітэта Дзяржаўнай думы святар М.Разумовіч. Выступаючы перад царкоўнікамі і актывістамі Беларускага народнага саюза, ён пераконваў іх у неабходнасці больш гучных акцый з боку прыхільнікаў “цеснага яднання Беларусі з Велікаросіяй”. Паводле слоў Разумовіча, гэтым пытаннем “вельмі цікавіцца і Часовы ўрад, які знаходзіцца як бы ў неўразуменні, што да гэтай пары яшчэ не было чутно голасу беларускага насельніцтва Віцебскай губерні аб яго патрэбах і спадзяваннях, тым часам як падобны голас не раз ужо ўзбуджаўся ў Петраградзе беларусамі іншых губерняў беларускага краю, даўно аб’яднанымі між сабою”1. Таму Разумовіч заклікаў “не марнаваць дарагога часу” і склікаць у чэрвені ў Віцебску спачатку губернскі, а потым і агульнакраёвы з’езд беларусаў “у колькасці прыблізна да 1000 чалавек”. Прапанова выклікала “вельмі спачувальны водгук” сярод прысутных. У сувязі з маштабнасцю задумы было вырашана ажыццяўляць яе разам з петраградскім Заходне-Рускім таварыствам (дзейнічала з 1911 г.)> якое ўзначальвалі Дз.М. Чыхачоў, П.Р. Бывалькевіч, А.І. Карнілаў і інш. Кантакт з імі быў наладжаны, і неўзабаве іх пасланец прапаршчык Мышка зрабіў у Віцебску “некалькі праграмных натхнёных выступленняў”2.
Супольнымі намаганнямі 25—26 чэрвеня 1917 года ўдалося правесці ў Віцебску з’езд прадстаўнікоў “грамадскіх агульнанародных арганізацый” Беларусі. Фрагментарнасць звестак не дазваляе, на жаль, скласці пра яго больш-мепш поўнае ўяўленне. Вядома, аднак, што з’езд быў зусім нешматлікі: прысутнічала па некалькі дэлегатаў ад Заходне-Рускага таварыства (Петраград), Беларускага народнага саюза (Віцебск), Саюза беларускай дэмакратыі (Гомель), Беларускага камітэта ў Магілеве, Беларускай народнай грамады, а таксама праваслаўныя святары і стараверы3. Дэкларацыя з’езда была складзеная ў
1 Свободное слово (Внтебск). 1917 ІЗмая.
2 Полоцкне епархнальные ведомостн. 1917. № 17/18. С. 5000.
3 Вольная Беларусь. 1917. 26 ліп.; Коронкевмч II В. Белорусы. С. 8; Аддзел рукапісаў Цэнтр. б-кі АН Летувы, ф. 21. спр. 2218, арк. 53; Сяменчык М.Я. Беларускія палітычныя арганізацыі краю і іх дзейнасць у сакавіку—чэрвені 1917 г. // Культурна-нацыянальныя працэсы на Беларусі ў другой палове XIX — пачатку XX стст.: 36. навук. прац. [Вып. 1], Мн , 1998. С. 104—106.
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЛ БАРАЦЬБА Ў ЛЮТЫМКАСТРЫЧНІКУ ■ 109 духу праграмы БНС. У імя “непадзельнасці Беларусі”, частка якой акупавана немцамі, з’езд патрабаваў працягваць вайну “да выгнання ворага з межаў Расіі”. Аб пажаданай форме дзяржаўнага ладу (рэспубліка ці манархія) дэкларацыя не гаварыла. Па аграрным пытанні з’езд выказаўся за перадачу ўсёй зямлі “працоўнаму народу на правах дробнай уласнасці”. Паколькі Беларусь “назаўсёды ёсць неаддзельная частка Расійскай дзяржавы”, то беларускі народ павінен “засвоіць агульначалавечую культуру на рускай мове, як роднай для яго, так і неабходнай з меркаванняў палітычных”. Нягледзячы на нязгоду часткі дэлегатаў, бальшыня з’езда асудзіла ідэі нацыянальнага самавызначэння беларусаў, аб’явіўшы пратэст “супраць сепаратных і шавіністычных імкненняў, што зыходзяць ад імя невялікай групы насельніцтва Беларусі”. У якасці альтэрнатывы “сепаратызму” прыхільнікаў аўтаноміі віцебскі з’езд “заходнерусаў” прапанаваў дзеля “аб’яднання беларускага народа ў адну згуртаваную непадзельную сям’ю” стварыць "абласную арганізацыю, разгалінаваную ў губернскія, павятовыя і валасныя народныя камітэты”. Пры гэтым мелася на ўвазе, што асноўныя прынцыпы кіравання вобласцю выпрацуе агульнакраёвы форум — Беларускі кангрэс1.
Гістарычныя факты падводзяць да думкі, што на ўзроўні праектаў рэфармавання дзяржаўнай будовы менавіта “заходнерусісцкія” ўяўленні і настроі сілкавалі ідэю аб’яднаць беларускія губерні ў буйную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — вобласць. У адрозненне ад аўтаноміі, прапанаванай адраджэнцамі, вобласць не мела б нацыянальна-дзяржаўных прэрагатываў, у тым ліку мясцовага заканадаўства, але карысталася б больш-менш шырокім самакіраваннем і гаспадарчай самастойнасцю.
Абласніцтва, з’яўляючыся фактычна адной з праяваў заходнерусізму, у той або іншай ступені падтрымлівалася рознымі грамадскімі сіламі як у неакупаванай частцы самой Беларусі, так і сярод яе ўраджэнцаў па-за краем. Паводле ўспамінаў 3. Жылуновіча, абласніцкія погляды выявіліся ўжо на першым пасля падзення царызму сходзе беларусаў Петраграда ў сакавіку 1917 года; прыхільнікі такіх поглядаў спасылаліся на “невыразнасць беларускага пытання як нацыянальнага”, неабходнасць “адзінства ў імя рэвалюцыі” і г.Д-2 Затым з такіх жа пазіцый выступілі прадстаўнікі беларускіх губерняў на I Усерасійскім сялянскім з’ездзе (пра што ўжо гаварылася ў папярэднім раздзеле) і ў
1 Аддзел рукапісаў Цэнтр б-кі АН Летувы, ф. 21, спр. 2225, арк. 3.
2 Жылуновіч 3. Уступамі да Акцябра//Полымя. 1923. №5/6. С. 142.
Выканаўчым камітэце Усерасійскага савета сялянскіх дэпутатаў'. Пра арганізацыю вобласці, “у якую ўвойдуць так ці інакш, шляхам свабодных саюзаў і абласнога самавызначэння, усе губерні нашага краю”, пісаў адзін з актывістаў Менскай арганізацыі Партыі народнай свабоды (кадэтаў) У.І. Самойла2. На працягу 1917 года адбываўся працэс аб’яднання ў рамках вобласці з цэнтрам у Менску саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Такое аб’яднанне падтрымлівалі эсэры і сацыялдэмакраты, у тым ліку бальшавікі. Абраныя ўлетку дэмакратычным шляхам органы гарадскога самакіравання таксама выяўлялі цягу да каардынацыі дзейнасці ў межах Заходняй вобласці3. Аналагічныя тэндэнцыі назіраліся і ўнуіры партый, якія афармлялі на тэрыторыі Беларусі і Заходняга фронту свае абласныя арганізацыі (эсэры — у траўні, бундаўцы — у чэрвені, бальшавікі — у верасні, кадэты — у кастрычніку 1917 г.). Удзельнік рэвалюцыйных падзеяў 1917 года ў Менску Р.Я. Парэчын, стаўшы пазней супрацоўнікам Інбелкульта, пісаў, што “Беларусь мела ўсе падставы, каб ёй быць нейкай цэлай адміністрацыйнай адзінкай, — гэта ўсведамлялі ўсе палітычныя партыі і арганізацыі на тэрыторыі Беларусі. Але амаль кожная з іх мела свой погляд на практычнае вырашэнне гэтага пытання...”4
Натуральна, рэалізацыя канцэпцыі абласнікоў не азначала б узнікнення беларускай дзяржаўнасці. Тым не менш утварэнне вобласці стварыла б найважнейшую перадумову дзяржаўнасці: раз’яднаныя паміж некалькімі губернямі беларускія землі былі б сабраныя вакол краёвага цэнтра ўлады — хоць падпарадкаванага агульнарасійскім органам, але зарыентаванага на развязанне мясцовых праблем.
Такім чынам, пасля падзення царызму заходнерусізм як пэўная сістэма палітычна-ідэалагічных установак і арганізацыйных утварэнняў працягваў заставацца рэальным, дзейным элементам грамадскапалітычнага жыцця ў Беларусі, выступаючы цяпер часцяком у іпастасі абласніцтва. Факты з часоў рэвалюцыі 1917 года пацвярджаюць праведзеную яшчэ А. Цвікевічам у яго вядомай кнізе думку, што феномен заходнерусізму, з аднаго боку, быў прадуктам палітыкі вонкавых у
' Мзвестня Всероснйского Совета крестьянскнх дспутатов. 1917. 21 мая; Велмкая Октябрьская соцналвстнчсская революцня в Белорусснн: Документы н матерналы Т. I Мн., 1957. С 439.
: Вестннк Мннского губернского комнссарната 1917. 6 апр.
3 Гл.: Валкавіцкі І.Г. Дзейнасць Гомельскай гарадской думы 1917 года // Гомельшчына: Старонкі мінулага Нарысы Вып 2. Гомель, 1996. С. 92.
4 Парэчын Г Ідэя беларускай дзяржаўнасці перад утварэннем Савецкай Беларусі // Запіскі алдзелу гуманітарных навук. Працы сучаснаі а права. Т. 1. Мн., 1929. С 16
дачыненні да Беларусі расійска-імперскіх сілаў, з другога — абапіраўся на эканамічны і карпаратыўна-кар’ерысцкі інтарэс пэўных групаў мясцовага, уласна беларускага жыхарства: буржуазных і дробнабуржуазных гарадскіх і сельскіх пластоў, дробнага і сярэдняга чынавенства, правінцыйнага праваслаўнага духавенства, зрусіфікаваных інтэлігенцкіх колаў1. Пры панаванні ў краі абшарніцкага землеўладання “асобаў польскага паходжання” і габрайскаіа гандлёва-прамысловага капіталу пералічаныя групы насельніцтва бачылі гарантыю свайго матэрыяльнага дабрабыту, устойлівасці грамадскага статусу толькі ў апякунстве з боку магутнай Расійскай дзяржавы. Але калі на пачатку XX ст. будыніна Расійскай імперыі стала хістацца, а ў 1917 годзе на ёй з’явіліся прыкметныя трэшчыны, пахіснулася і вера ў непарушнасць гэтага прыкрыцця. У асяроддзі “заходнерусаў” ліберальнага, ліберальна-народніцкага тыпу прабіваецца вымушанае ўсведамленне неабходнасці разлічваць перадусім на ўласныя, краёвыя сілы (не адмаўляючыся, вядома, і ад падтрымкі ўсё яшчэ моцнай сваімі гіганцкімі маштабамі Расіі). Такая змена акцэнтаў аб’ектыўна скіроўвала левае крыло заходнерусізму на збліжэнне з беларускім нацыянальным рухам. Аднак гэтая тэндэнцыя была далёка не прамалінейнай, прабівала сабе дарогу праз надзвычайны напал палітычных жарсцяў, вострыя супярэчнасці і канфлікты.
1 Гл.: Цьвікевіч А. “Западно-русснзм”: Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX в. 2-с выд. Мн., 1993. С. 86. 89—93, 120, 163—164, 280, 299— 308 ды інш.; гл. таксама: Барабаш Ю.Я. Снамскне блазнецьг: Западноруслзм н малороснйство в нацнональном самосознаннм белоруса н украмнца II Русь—Лнтва—Беларусь: Проблемы нашзонального самосознання в нсторпографмм н культурологнн. М., 1997. С. 95—119; To же//Дружба народов. 1996. №9 С. 182—202.
ПРАЗ ПОШУКІ АПТЫМАЛЬНАН КАНЦЭПЦЫІ САМАВЫЗНАЧЭННЯ — ДА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КАНСАЛІДАЦЫІ
Падзенне царызму ў Расійскай імперыі, якая сярод дзяржаваў Антанты лічылася найбольшым праціўнікам нацыянальных свабод, скасаванне Часовым урадам нацыянальных і рэлігійных абмежаванняў, яго дэкларацыі аб гатоўнасці да міру на аснове самавызначэння народаў не толькі кардынальна змянілі сітуацыю на падкантрольнай Расіі тэрыторыі, але мелі прыкметны рэзананс і ў акупаванай немцамі частцы Беларусі. Звесткі пра разгортванне дзяржаваўтваральных працэсаў сярод фінаў, украінцаў, латышоў, эстонцаў, малдаван, іншых народаў усялялі прадчуванне немінучых зменаў на палітычнай карце Усходняй Еўропы. Скупая інфармацыя з усходняга боку фронту сведчыла пра ажыўленне там і беларускага нацыянальнага руху. Усё гэта давала падставы беларускім актывістам на чале з I. і А. Луцкевічамі, В. Ластоўскім, Б. Пачопкам, Я. Салаўём, Ф. Аляхновічам і іншымі, якія засталіся ў зоне акупацыі, спадзявацца на хуткія станоўчыя зрухі ў лёсе роднага краю. 16 траўня 1917 года газета “Гоман”, адзначаючы важкія здабыткі ўкраінцаў на шляху да волі, пісала, што “і расійскія беларусы, следам за беларусамі забранай часці нашай Бацькаўшчыны, пачынаюць дабівацца таго ж, чаго дабілася Украіна”. Між тым праграмныя ўстаноўкі дзвюх плыняў нацыянальнага руху, адасобленых адна ад адной лініяй фронту, аказаліся нескаардынаванымі: з курсам “расійскіх беларусаў” на аўтаномію ў складзе Расіі не стасавалася арыентацыя віленскага беларускага актыву на адбудову супольнай беларуска-летувіскай дзяржавы.
ІІерад Першай сусветнай вайной кіраўнікі беларускага руху не былі адназначна арыентаваныя на этнанацыянальную мадэль дзяржаўнасці. Яны разглядалі беларускі этнас як інтэгральную частку больш шырокага арганізму — Краю, што гістарычна сфармаваўся ў межах былога Вялікага Княства Літоўскага і ўяўляе сабой тэрытары-
яльную, эканамічную і культурную цэласнасць са сваімі палітычнымі інтарэсамі'. 3 прыходам немцаў ідэя непадзельнасці гэтага краю ўвасобілася ў сгварэнні Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага блоку беларускіх, летувіскіх, польскіх і габрайскіх нацыянальных дзеячаў. У кіраўніцтва Канфедэрацыі ўвайшлі I. і А. Луцкевічы, В. Ластоўскі, Д. Сямашка, Ю. Шаўліс, Й. Вілейшыс, А. Янулайціс, А. Заштаўт, Д. Шабад, Розенбаўм2. Праграмныя дакументы Канфедэрацыі ВКЛ, якія распаўсюджваліся на чатырох мовах (беларускай, летувіскай, польскай і ідыш), пастуліравалі неабходнасць выдзялення акупаваных немцамі летувіска-беларускіх зямляў з-пад юрысдыкцыі Расійскай імперыі і ўтварзння на гэтай тэрыторыі “незалежнай дзяржаўнай адзінкі” з сеймам у Вільні, сфарміраваным шляхам агульных, роўных, простых выбараў пры таемным галасаванні. Адноўленае ВКЛ уяўлялася напачатку як унітарная (“суцэльная”, “непадзельная”) дзяржава без унутраных межаў. Стварэнне асяродкаў нацыянальнай дзяржаўнасці асобных народаў Краю не прадугледжвалася, нацыям дэкларавалася толькі свабода культурнага развіцця. У міжнародным плане будучая летувіска-беларуская дзяржава разглядалася ў якасці звяна праектаванай уплывовымі нямецкімі палітыкамі сістэмы гэтак званай Сярэдняй Еўропы3.
5 лістапада 1916 года Германія і Аўстра-Вугоршчына абвясцілі пра аднаўленне пад іх пратэктаратам Каралеўства Польскага (у межах былой расійскай юрысдыкцыі) і дазволілі стварыць у Варшаве Часовую Дзяржаўную раду Польшчы. Гэта магло стаць зыходнай базай адраджэння польскай дзяржаўнасці. Такія захады наводзілі на думку, што аналагічныя крокі будуць зробленыя і для рэанімацыі Вялікага Княства Літоўскага. У красавіку 1917 года газета “Гоман” пісала: “Доля нашага Краю (Беларусі і Летувы. — С.Р.) яшчэ невядомая, але з акту 5 лістапада 1916 г. відаць, што яна зменіцца, і [...] зменіцца не на новую нядолю, а Край гэты будзе жыць вольным жыццём”4.
Тым жа часам верагодная перспектыва адбудовы польскай незалежнасці ўтойвала і небяспеку, бо Часовая Дзяржаўная рада, як ужо адзначалася (гл. раздз. I), з першых дзён існавання заявіла недвухсэнсоўныя прэтэнзіі на беларускія, летувіскія і ўкраінскія землі. У пры-
Павіна А. [Луцкевіч А.]. Краёваестановішча // Спадчына. 1996. № 1. С. 48—52.
’ Мікніс Р Літва і Бсларусь: перыпетыі дзяржаўнасці ў пачатку XX ст. // БеларусікаAlbaruthenica. Кн. 6: Беларусь паміж Усходам і Захадам. Ч. 2. Мн , 1997. С. 253.
J НА РБ. ф. 60, воп. 3, спр. 81. арк. I — 3; ф. 325, воп. 1, спр. 19. арк. 170—173;
Літаратура і масгацтва. 1990. 23лістап
4 Гоман. 1917. 6 крас.
ватнасці, перад нямецкімі ўладамі настойліва педаліравалася ідэя ўлучэння ў новаабвешчанае Каралеўства Польскае горада Беластока з акругаю, што вымусіла кіраўнікоў беларускіх арганізацый зоны акупацыі звярнуцца ў сакавіку 1917 года беспасярэдне да райхсканцлера Т.Бэтман-Гольвэга з заявай пра недапушчальнасць такога кроку1.
Цікава, што ва ўмовах актывізацыі польскага экспансіянізму канцэпцыя аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага абгрунтоўвалася не зваротам да гістарычных традыцый — яны арыентавалі на хаўрус з Польшчай, — а найперш інтарэсамі эканамічнага развіцця беларускалетувіскага рэгіёна, усе часткі якога дзякуючы агульнай сістэме транспартных артэрый (рачных і чыгуначных) маюць выхад да Балтыйскага мора і звязаны ў адзінае гаспадарчае цэлае. Што да сувязяў з Польшчай, то, паводле меркавання аўтараў канцэпцыі, за час знаходжання Беларусі і Летувы ў складзе Расійскай імперыі яны ўсё больш парушаліся, і гісзарычная традыцыя без супольнасці жыццёвых інтарэсаў згубіла сваю сілу2.
Тым часам на пачатку 1917 года з’явіліся сімптомы, якія ставілі пад сумнеў магчымасць ажыццяўлення намераў адбудаваць Вялікае Княства Літоўскае. Відавочна, што гэтыя намеры не адпавядалі стратэгічным інтарэсам Германіі, якая не магла быць зацікаўленая ва ўзнікненні на ўсходзе Еўропы новай вялікай дзяржавы — хоць і ўлучанай першапачаткова ў сферу германскага ўплыву, але ў перспектыве патэнцыйна моцнага суб’екта міжнародных дачыненняў. Акрамя таго, у канцы 1916 — пачатку 1917 года ва ўрадавых колах Германіі актыўна абмяркоўвалася магчымасць падпісання сепаратнага міру з Расіяй. Намерыўшыся не вяртаць Расіі Польшчу, Курляндыю і Летуву, Германія ўстрымлівалася ад канчатковага вызначэння лёсу акупаваных беларускіх земляў, бо адводзіла ім ролю размсннай манеты на будучых перамовах аб міры3. 3 свайго боку, летувіскія палітыкі баяліся колькаснай перавагі беларусаў у супольнай дзяржаве і былі гатовыя да асобнага пагаднення з немцамі. На першае месца летувісы вылучылі мэту стварэння ўласнай этнанацыянальнай дзяржавы, выключаючы такім чынам беларусаў са сваіх планаў4.
У выніку вясною 1917 года пачалася падрыхтоўка да стварэння пад пратэктаратам Германіі не Вялікага Княства Літоўскага, а летувіскай
' БДАМЛіМ, ф. 3, воп. 1, спр. 132, арк 3.
Мялешка I. Разбітая традыцыя // Гоман. 1917.9 лют
’ Мгнатьев А.В. Внешняя полнтнка Временного правнтсльства. М., 1974. С. 47—50; Engelhardt Е Weissruthenien: Volk und Land. Berlin. 1943 S 99
4 Мікніс P. Назв тв. C 254—255.
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЯ БАРАЦЬБА Ў ЛЮ ГЫМ КАСТРЫЧНІКУ ■ 115 дзяржаўна-адміністрацыйнай адзінкі (“малой Літвы”), без раўнапраўнага ўдзелу беларусаў. У сакавіку Ковенская і Віленская вайсковаадміністрацыйная акругі былі аб’яднаныя ў адну пад назовам “Літва”, куды, аднак, трапіла і частка этнічных беларускіх земляў Віленшчыны. Гарадзеншчына і Беласточчына заставаліся ў акрузе “Беласток — Горадня’. Неўзабаве было абвешчана аб скліканні ў верасні 1917 года Летувіскай канферэнцыі з мэтай выбрання краёвага прадстаўнічага органа'.
Такі паварот падзеяў, што адбываўся да таго ж на фоне няспынных дамаганняў на Беларусь і Летуву з боку палякаў, пабуджаў частку беларускіх дзеячоў зоны акупацыі да пераасэнсавання праекта аднаўлення беларуска-летувіскай дзяржавы. Улетку 1917 года заяўляе аб сабе новая, заканспіраваная беларуская арганізацыя — Сувязь незалежнасці і непадзелыіасці Беларусі. На чале яе стаяў В.Ластоўскі. ГІалітычная платформа новага згуртавання істотна адрознівалася ад праграмы Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага. Зыходзячы з эканамічных і нацыянальна-культурных патрэбаў беларускага народа і з улікам таго, што абедзве групы дзяржаваў, якія вялі вайну, выказаліся за мір без анексій і кантрыбуцый на аснове права нацый на самавызначэнне, Сувязь абвяшчала найважнейшай мэтай уз’яднанне падзеленай ваенным фронтам Беларусі ў адзін суцэльны і незалежны арганізм. “Толькі незалежная Беларусь, — адзначалася ў яе лістоўцы, — можа забяспечыць нам усе нашы патрэбы”. Абавязковая ўмова дасягнення гэтай мэты — удзел прадстаўнікоў абедзвюх частак Беларусі ў міжнародным мірным кангрэсе, дзе будзе вызначацца пасляваеннае ўладкаванне свету. У якасці першага кроку да аб’яднання Беларусі ў яе этнічных межах і ў процівагу анексіянісцкім памкненням палякаў і летувісаў заснавальнікі Сувязі настойвалі, “каб занятыя немцамі беларускія землі былі выдзелены ў аддзельную адміністрацыйную адзінку”. Пад відавочным уражаннем ад рэвалюцыйных падзеяў у Расіі Сувязь выступіла за ўсталяванне ў будучай беларускай дзяржаве рэспубліканскага ладу (Канфедэрацыя Вялікага Княства Літоўскага не выключала канстытуцыйна-манархічнага кіравання)2.
Такім чынам, Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі ўшчыльную наблізілася да фармулявання беларускага незалежніцкага ідэалу. Разам з тым яна яшчэ лічыла, што гарантыю сваёй трываласці
1 Гоман. 1917. 5 чэрв.; Oshmariski J. Historia Litwy. Wroclaw etc., 1982. S. 276—277, 281—282.
? Літаратура i мастацтва 1990. 30 лістап.
беларуская дзяржава можа знайсці ў федэрацыі з суседзямі. Выбар канкрэтнай формы ўзаемадачыненняў з суседнімі краінамі належаў да кампетэнцыі Устаноўчага сойму. Сама Сувязь схілялася да ідэі беларуска-ўкраінскай федэрацыі.
Палажэнні, выказаныя Сувяззю незалежнасці і непадзельнасці Беларусі, паўплывалі на эвалюцыю поглядаў іншых беларускіх арганізацый. Хаця праведзеная на пачатку верасня 1917 года ў Вільні нарада Беларускага народнага камітэта, Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групы і Віленскага камітэта БСГ дэманстратыўна адмежавалася ад ідэі “незалежнасці Беларусі, адарванай ад Літвы”, і працягвала настойваць на ўтварэнні супольнай беларуска-летувіскай дзяржавы, аднак праектавала яе ўжо не як унітарную, а як федэратыўную, складзеную з дзвюх аўтаномных адзінак — Беларусі і Летувы. Прычым абедзве часткі павінны былі аб’яднаць усе беларускія і ўсе летувіскія землі з абодвух бакоў фронту. Акрамя таго, у выніковым дакуменце нарады гаварылася пра магчымасць далучэння да беларуска-летувіскай федэрацыі Курляндыі, а ў будучым — і Украіны'.
Рэальныя падзеі, аднак, рабілі ўсё менш верагодным адраджэнне супольнай дзяржавы беларусаў і летувісаў. На Віленшчыне і Ковеншчыне ішла інтэнсіўная падрыхтоўка Летувіскай канферэнцыі. Дэлегаты на яе не выбіраліся, а прызначаліся арганізацыйным камітэтам, які складаўся з адных летувісаў, і зацвярджаліся акупацыйнымі ўладамі. У знак пратэсту супраць стварэння арыентаванымі на Германію летувіскімі палітыкамі фікцыі краёвага прадстаўніцтва 16 верасня намаганнямі А.Луцкевіча і летувіскага сацыял-дэмакрата П.Эйдукявічуса (у 1918 г. — адзін з заснавальнікаў кампартыі Літвы) у Вільні быў скліканы мітынг беларускіх, летувіскіх, польскіх і габрайскіх дэмакратычных і сацыялістычных арганізацый. У прынятай рэзалюцыі заяўлялася, што развязаць пытанне пра будучыню беларуска-летувіскіх земляў правамоцны толькі Устаноўчы сойм,дэмакратычна выбраны ўсімі жыхарамі краю незалежна ад нацыянальнасці2.
Натуральна, гэта не пахіснула ўзятага Германіяй курсу на арганізацыю ў межах вайсковай акругі “Літва” дапаможнай палітычнаадміністрацыйнай структуры з фармальнымі атрыбутамі летувіскай дзяржаўнасці.
18—22 верасня 1917 года ў Вільні адбылася Летувіская канферэнцыя, на якой беларусы не былі прадстаўленыя. Яна выказалася за
1 Літаратура і мастацтва. 1990. 23 лістап.
2 БДАМЛІМ. ф. 3. воп. 1, спр. 140, арк. 88—89; Ольшевскнй С. “Белорусская справа' в старой оккупацнн // Чырвоны шлях. 1918. №9/10. С. 28.
ўтварэнне незалежнай Летувіскай дзяржавы ў этнічных межах, але “з неабходнымі для нармальнага гаспадарчага жыцця папраўкамі гэтых межаў”. Канферэнцыя выбрала часовы дарадчы орган — Раду Летувіскай зямлі (Тарыбу) у складзе 20 чалавек, у якую меркавалася каагітаваць усяго па 2 прадстаўнікі ад палякаў і габраяў і толькі аднаго ад беларусаў'. Беларускія, польскія і габрайскія арганізацыі заявілі пра байкот Тарыбы.
Беларуская грамадскасць зоны акупацыі даволі востра адрэагавала на сепаратныя нямецка-летувіскія захады па ўсталяванні манапольных пераваг адной нацыянальнасці ў шматнацыянальным краі. 28 верасня “Гоман” надрукаваў артыкул “Краёвая рада Літвы”, у якім выказвалася здзіўленне з прычыны недэмакратычнага спосабу фармавання органа краёвага прадстаўніцтва. У выпадку рэалізацыі пастановаў Летувіскай канферэнцыі, падкрэслівалася ў артыкуле, занятыя немцамі беларускія землі будуць штучна падзеленыя паміж Летувой і вайсковай акругай “Беласток — Горадня”. «Такі раздзел Беларусі, і без таго разарванай на дзве часці ваенным фронтам, — пісаў аўтар артыкула, — вызывае ў нас сур’ёзную трывогу: у межах “маленькай Літвы” беларусам, перажыўшым часы “пераварочвання” ў маскалёў і палякаў, грозіць “пераварочванне” ў літвінаў...» Газета настойвала, каб “беларусаў не дзялілі, а ўсіх іх злучылі б разам” і каб у агульнакраёвай радзе колькасць іх прадстаўнікоў адпавядала ўдзельнай вазе сярод насельніцтва краю.
На імя імперскага канцлера быў аператыўна накіраваны мемарандум за нодпісамі 40 нрадстаўнікоў беларускіх арганізацый. Актывісты беларускага руху спрабавалі давесці, што вылучэнне з усяго абшару акупаваных земляў вайскова-адміністрацыйнай акругі “Літва” ў якасці эмбрыёна летувіскай дзяржаўнасці разбурае адзіны гаспадарчаэканамічны комплекс, які з даўніх часоў склаўся у межах былога Вялікага Княства Літоўскага, “а гэта у свой чарод грозіць нялічанымі бедамі абедзвюм часцям краю, разбіваючы аснову іх матэрыяльнага быту”. Беларускае насельніцтва Вілсншчыны, адзначалася ў мемарандуме, трапляе ў складзе Летувы ў фальшывае становішча нацыянальнай меншыні і падпадае пад пагрозу асіміляцыі. Астатняя частка акупаванай беларускай тэрыторыі — Гарадзеншчына і Беласточчына — апыналася ў своеасаблівым палітычным вакууме, што ўзмацняла анексіянісцкія памкненні на гэтыя землі з боку палякаў2.
' Ольшевскнй С. Указ. соч. С. 28; Ochmanski J. Op. cit S. 282; Linde G Die deutsche Politik in Litauen im ersten Weltkrieg. Wiesbaden, 1965. S. 94.
2 БДАМЛІМ. ф. 3. воп. 1. спр. 133, арк. 46; cnp. 140, арк. 47 -51, 59.
Такая трывожная сітуацыя падштурхоўвала лідэраў беларускага руху да больш дзейсных крокаў. Абмеркаванне ўзніклага становішча адбылося 30 верасня 1917 года на сходзе ў Вільні пад старшынствам І.Луцкевіча. Сярод 203 удзельнікаў сходу былі прадстаўнікі Беларускага народнага камітэта, Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групы, Сувязі незалежнасці і непадзельнасці Беларусі, Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, іншых дабрачынных і культурна-асветных арганізацый. Прынятая рэзалюцыя заяўляла пратэст супраць падмены народнага прадстаўніцтва закулісна скампанаванай Летувіскай тарыбай і патрабавала, каб у дэмакратычна выбраным органе кіравання летувіска-беларускіх земляў былі прапарцыйна прадстаўленыя ўсе народнасці краю. Для выпрацоўкі ўзгодненай пазіцыі беларусаў пры арганізацыі краёвай улады сход пастанавіў склікаць у Вільні асобную ад летувісаў Беларускую канферэнцыю^
ГІастанова склікаць прадстаўнічы форум занятай немцамі часткі Беларусі азначала, што фактычна ўпершыню пад націскам гістарычных абставін быў зроблены рэальны крок да фармавання самастойнай, уласна беларускай лініі паводзін, выяўлення нацыянальных інтарэсаў беларускага народа, з якімі, як выявілася, не абавязкова супадаюць інтарэсы суседніх народаў. “Пасля доўгіх вякоў бяспраўнага, маўчлівага жыцця пад панаваннем чужацкай сілы народ беларускі з гэтага боку фронту першы раз прызываецца падаць свой голас і на ўвесь свет заявіць, якой долі ён хоча”, — тлумачыла газета “Гоман” намер правесці Беларускую канферэнцыю. Нагадваючы, што ва ўсходняй частцы Беларусі выказваецца пажаданне нацыянальна-дзяржаўнай аўтаноміі, “Гоман” падкрэсліваў, што і з заходняга боку фронту перад беларусамі стаіць задача самавызначэння не толькі нацыянальна-культурнага (для чаго ўжо было нямала зроблена), але і палітычна-дзяржаўнага. Дэлегаты канферэнцыі, выбраныя насельніцтвам усіх беларускіх земляў зоны акупацыі, нсзалежна ад устаноўленага немцамі адміністрацыйнага падзелу — Віленшчыны, Гарадзеншчыны, Беласточчыны, Аўгустоўскага павета Сувалкаўскай і заходняй часткі Менскай губерняў мелі б права выказаць волю беларусаў да нацыянальна-дзяржаўнага самасцверджання. “Ідэал свядомага беларускага грамадзянства, — працягваў “Гоман”, — збудаваць сваю дзяржаву на такіх асновах, каб яна злучыла ізноў разарваныя ваенным фронтам беларускія землі, сабрала разам усю беларускую многамільённую сямейку, забяспечыла магчымасць усестаронняга — нацы-
БДАМЛІМ, ф. 3, воп. І.спр. 134. арк. 4—6; спр. 140, арк. 4—5,74—75
янальнага, эканамічнага, грамадзянскага — развіцця ўсім жыхарам краю без розніцы роду і племя”1.
Беларуская канферэнцыя адбылася ў Вільні 25—28 студзеня 1918 года. На ёй быў утвораны орган беларускага прадстаўніцтва краю — Віленская Беларуская рада. He адмаўляючыся цалкам ад ідэі беларуска-летувіскай дзяржавы, канферэнцыя выказалася за ўтварэнне ў яе складзе дзвюх аўтаномных частак — беларускай і летувіскай з уз’яднаннем усіх беларускіх і ўсіх летувіскіх земляў з абодвух бакоў фронту2. Пастановы канферэнцыі сталі крокам на шляху да абвяшчэння назалежнасці Беларусі ў межах рассялення беларускага этнасу.
У аналагічным кірунку адбывалася эвалюцыя поглядаў беларускіх палітыкаў з усходняга боку фронту.
Зыходным пунктам у гэтым сэнсе тут паслужыла вызначаная з’ездам беларускіх нацыянальных арганізацый (сакавік 1917 г., Менск) праграма аўтаноміі Беларусі у агульнарасійскай федэрацыі. Лінія на дасягненне аўтаноміі адлюстроўвала аб’ектыўную гістарычную тэндэнцыю да гаспадарчай інтэграцыі, дзяржаўнай і нацыянальна-культурнай кансалідацыі беларускага этнасу. Яна мела на ўвазе стварэнне краёвага цэнтра дзяржаўнай улады, які, не ломячы ўсталяваных у папярэднія часы сувязяў з Расіяй, галоўныя намаганні канцэнтраваў бы на кіраўніцтве эканамічным, сацыяльна-палітычным, нацыянальна-культурным жыццём самой Беларусі.
Найбольш актыўна аўтанамісцкую канцэпцыю распрацоўвала і прапагандавала Беларуская сацыялістычная грамада. Яна ў часе рэвалюцыі пашырыла свой уплыў сярод інтэлігенцыі, сялян, гараджан, уцекачоў, вайскоўцаў; арганізацыі БСГ дзейнічалі ў Менску, ІІетраградзе, Маскве, Бабруйску, Слуцку, Віцебску, Гомелі, Буда-Кашалёве і г. д. У касірычніку 1917 года партыя налічвала 10 тыс. членаў’. На агульнарасійскай арэне Грамада ўзаемадзейнічала з падобнымі партыямі армянскага, грузінскага, латышскага, украінскага, габрайскага і іншых народаў у рамках Савета нацыянальных сацыялістычных партый Расіі (Расійскага Інтэрнацыянала). Неабходнасць надання Беларусі поруч з іншымі нацыянальнымі рэгіёнамі аўтаномнага статусу і ўвядзення федэратыўнай будовы для ўсёй Расійскай дзяржавы кіраўнікі БСГ выводзілі з наяўных асаблівасцяў ва ўмовах жыцця, гаспа-
1 Гоман. 1917. 20лістап.
Зборнік “Наша Ніва”. Вільня, 1920. С. 10—11
3 Мннская жнзнь. 1917. 19окт.; НА РБ. ф. 60, воп. 3. спр. 171, арк. 61; спр. 175, арк 72; спр. 207, арк. 19.
даркі, гандлю, побыту, звычаяў кожнага народа і краю1. У прыватнасці, яны былі перакананыя ў немагчымасці праводзіць аграрную рэформу паводле адзінага шаблону для ўсёй Расіі, бо кожны рэгіён адрозніваўся якасцю зямлі, традыцыйнымі формамі землекарыстання і г. д., што таксама служыла аргументам на карысць аўтаноміі2. Пераход да федэрацыі дыктаваўся і патрэбамі нацыянальна-культурнага развіцця народаў, захавання свабоды сумлення. “У федэратыўнай рэспубліцы, — адзначалася ў адозве Маскоўскай арганізацыі БСГ, — не будзе нацыянальнага ўціску: кожны народ будзе [мець магчымасць] гаварыць і вучыцца ў школах на сваёй роднай мове, свабодна будзе развіваць літаратуру, штукарства, культуру і верыць па-свойму”3.
Дакументы БСГ першых месяцаў рэвалюцыі сведчаць, што прапанаваная партыяй аўтанамісцкая праграма вызначалася выключнай памяркоўнасцю. Органам кіравання аўтаномнай Беларусі меркавалася надаць уладныя паўнамоцтвы (у тым ліку заканадаўчыя) толькі па пытаннях мясцовага значэння, а пераход да новай нацыянальна-дзяржаўнай будовы навінен быў ажыццяўляцца мякка, эвалюцыйным шляхам, без кардынальнага ламання ўжо існуючых структур. Па сутнасці, напачатку гаворка ішла толькі аб пашырэнні на агульнакраёвы ўзровень земскага самакіравання. “...Калі за гарадамі, губернямі, уездамі прызнаецца права на самаўпраўленне, дык нельга адбіраць гэтае права ад цэлых краёў”, — пісаў А.Бурбіс4. Паводле ўяўленняў грамадоўцаў, у кожнай аўтаномнай адзінцы федэратыўнай Расійскай рэспублікі — у Беларусі, Украіне, Летуве і г. д. — над павятовымі і губернскімі земскімі думамі мусілі ўзвысіцца краёвыя думы, а ўвянчаць усю сістэму самакіравання ў агульнарасійскім маштабе павінна была Дзяржаўная дума. Нам трэба на ўвесь край беларускі краёвае земства (вылучана ў арыгінале. — С.Р.), куды будуць выбіраць па новым справядлівым законе са ўсіх губерняў Беларусі, і якое будзе распараджацца ў нашым краі ўсімі тутэйшымі справамі”5. Тэарэтыкамі Грамады аўтаномія напачатку атаясамлівалася з краёвым земскім самакіраваннем: “Як кажуць вучоныя людзі, нам патрэбна а ў т а н о м і я краю нашага (вылучана ў арыгінале. — С.Р.), альбо шырокае мясцовае самаўпраўленне" (А.Смоліч)6.
1 Стары Піліп [Бурбіс А.]. Фсдэратыўная дэмакратычная рэспубліка П Грамада. 1917. 20 мая.
2 Жывіца А. [Смоліч А.]. Зямля // Тамсама. 18 крас.
’ ЦДГА г. С.-Пецярбурга, ф. 1935, воп. 1, спр. 16. арк. 30.
4 Грамада. 1917. 20 мая.
5 Тамсама, 18 крас.
* Тамсама
Такі змест быў закладзены ў патрабаванне аўтаноміі і Петраградскай канферэнцыяй БСГ (чэрвень 1917 г.), якое ў дачыненні да Беларусі фармулявалася наступным чынам: “Шырокае самаўпраўленне Беларусі з заканадаўчым органам, Краёвай радай, выбранай на аснове агульнага, роўнага, простага, патаемнага і прапарцыянальнага выбарнага права...”1 Асобна агаворвалася непатрэбнасць мытных межаў паміж Беларуссю і іншымі часткамі федэратыўнай Расіі. Згаджаючыся ў прынцыпе з правам кожнай нацыі на самавызначэнне аж да поўнай незалежнасці, канферэнцыя разам з тым прызнала непажаданым у тагачасным палітычным і эканамічным становішчы Расіі аддзяленне ад яе якой-небудзь часткі, бо гэта “будзе шкодзіць справе ўсяго рэвалюцыйнага пралетарыяту”, а таксама выказалася супраць стварэння нацыянальных вайсковых фармаванняў2.
Падобнай платформы трымаліся і іншыя беларускія нацыянальныя арганізацыі. што ўзніклі ў паслялютаўскі перыяд на тэрыторыі Расійскай дзяржавы. Так, заснаваная ў траўні 1917 года ў Менску Беларуская народная партыя сацыялістаў [кіраўнікі Я.Ф. Сушынскі, А.І. Лявіцкі (Ядвігін III.), С.Я. Плаўнік (3. Бядуля), П.П. Аляксюк] вылучыла пажаданне абвясціць Расію федэратыўна-дэмакратычнай рэспублікай, у якой Беларусь павінна атрымаць статус аўтаноміі з заканадаўчым органам — Беларускай краёвай радай, выбранай на падставе ўсеагульнага, роўнага і простага выбарчага права пры таемным галасаванні. У распараджэнне Рады, у прыватнасці, належала перадаць нацыянальны зямельны фонд, сфармаваны ў выніку нацыяналізацыі — на чым настойвала партыя — удзельных, царкоўных, казённых і часткі прыватнаўласніцкіх земляў3. Як адзначалася ў папярэднім параграфе, аўтанамісцкая канцэпцыя знайшла таксама адлюстраванне ў дакументах Беларускай народнай грамады (Масква)4.
Цікава, што ідэю аўтаноміі краю ў складзе агульнарасійскай федэрацыі падтрымала ў гэты час нават частка каталіцкага духавенства Беларусі, якое ў асноўнай сваёй масе арыентавалася, натуральна, на Захад. У траўні 1917 года па ініцыятыве маладых святароў — актывістаў узніклага незадоўга да Першай сусветнай вайны беларускага адраджэнцкага руху ў асяроддзі каталіцкага кліру — у Менску адбыўся з’езд ксяндзоў-беларусаў (больш за 20 чалавек), на якім выказана пажаданне шырокай аўтаноміі Беларусі ў Расійскай федэратыў-
1 Чаго хоча Беларуская сацыялістычная грамада: Праект праграмы. Мн., 1917. С. 6.
’ Мзвестйя Петроградского Совета рабочмх н солдатскнх депутатов. 1917. 14 нюня
3 Аддзел рукапісаў Цэнтр. б-кі АН Летувы, ф. 21. спр. 2229, арк. 6
4 Белорусская народная громада в Москве. Полнтйч. платформа н устав. М , 1917. С 1.
най дэмакратычнай рэспубліцы, а таксама заяўлена аб неабходнасці навучання на беларускай мове ў агульнаадукацыйных школах, увядзення ў касцёлах казанняў і дадатковага набажэнства па-беларуску'. Гэтыя пастулаты сталі ў той час праграмнымі арыенцірамі для новаўтворанай Хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці беларусаў (з 1920-х гг. — Беларуская хрысціянская дэмакратыя)2. Улетку 1917 года яе намаганнямі ў касцёлах нсакупаваных парафій Віленскай губерні пачало ўводзіцца дадатковае набажэнства і казанні на беларускай мове3.
Паводле вобразнага азначэння А.Гаруна, неабходная для беларусаў “уласная хата” ўяўлялася нацыянальнымі дзеячамі ў паслялютаўскі перыяд яшчэ “як пакой з асобнымі дзвярамі ў служнай хароміне расійскай федэрацыі”. Такую пазіцыю А.Гарун тлумачыў спадзяваннямі на дэмакрагычны патэнцыял расійскай рэвалюцыі. “...Іначай не магло і не павінна было быць. Кепскім суседам лічыўся б той народ, каторы, маючы перад вачыма магчымасць добра ўжыцца з сваімі суседзямі, не папрабаваў бы выкарыстаць гэту магчымасць да канца”4.
Для прапаганды лозунгу аўтаноміі Беларусі актывісты нацыянальнага руху шырока выкарыстоўвалі друкаваную агітацыю, выступленні на шматлікіх з’ездах і мітынгах, разнастайныя культурна-асветныя мерапрыемствы. Пад гэтым лозунгам, напрыклад, прайшоў 8 красавіка двухтысячны мітынг беларусаў Петраграда, якія ў рэзалюцыі заявілі, што апрача агульнадзяржаўных дэмакратычных патрабаванняў ставяць абавязковай умовай свабоднага развіцця “фэдэратыўную будову Расіі і становішча Беларусі як аднаго з штатаў вялікай свабоднай федэратыўнай Расіі”5. Арганізаваны 1 чэрвеня Беларускай сацыялістычнай грамадой на ГІуцілаўскім заводзе сход 300 рабочых-беларусаў Нарвенскага раёна сталіцы прагаласаваў за тое, каб поруч з іншымі народамі і беларусам было дадзена права “на сваё культурнанацыянальнае самаўсведамленне як асобнасці, ўваходзячай на аўта-
1 Вольная Беларусь. 1917. 20 чэрв.: Янучонак [Станкевіч Я.]. Беларускі рух сярод беларускага каталіцкага духавенства // Гоман. 1917. 19 кастр.; Stankievic A. Bielaruski Chryscijanski Ruch: Histarycny narys. Vilnia, 1939. S. 107—108.
2 Аддзел рэдкіх кніг i рукапісаў Цэнтр. нав. бібліятэкі НАН Беларусі, ф. 4, воп. 1, спр. 49, арк. 2 адг.; Кгупіса. 1917. 5 і 19 listap., 3 sniez.
’ Stankiewicz A. Rodnaja mowa u sviatyniach. Wilnia, 1929. S. 98--108.
4 A.H. [А.Новадворскі — Гарун A.]. 3 цяжкім возам на гнілой грэблі II Беларускі нілях. 1918. 13 крас.: Тое ж//Літаратура і мастацтва. 1991.8 лістап.
5 Революцнонное двнженне в Росснм в апреле 1917 г. Апрельскнй крнзнс: Документы н матермалы. М.. 1958. С. 696: Жылуновіч 3. Уступамі да Акцябра (Матэрыялы да гісторыі Савецкай Беларусі)//Гіолымя. 1923.№5/6.С. 142-143.
номна-федэратыўных пачатках у склад Расійскай дэмакратычнай рэспублікі”1.
Адзін з ідэолагаў БСГ Я.Лёсік змясціў у рэдагаванай ім газеце “Вольная Беларусь” (Менск) серыю артыкулаў (выдадзеных затым асобнай брашурай пад назовам “Аўтаномія Беларусі”), дзе ў папулярнай форме даводзіў неабходнасць аўтаноміі не толькі для дзяржаўнапалітычнага і культурнага развіцця беларускай нацыі ў цэлым, але і для задавальнення эканамічных патрэбаў працоўных класаў. “Нам патрэбна аўтаномія, каб запэўніць беларускаму хлебаробу як найбольшы прыбытак, а беларускаму пралетарыю — як найвышэйшы заработак, каб даць сваім людзям работу дома, на месцы, на грунце ўласнай беларускай прамысловасці (вылучана ў арыгінале. — С.Р.), і каб нашы людзі не вандравалі, шукаючы заработкаў, у свет на чужыну, дзе і сам работнік і яго рабочая сіла прападалі для нашага краю”2.
Членам камісіі Часовага ўрада па абласной рэформе (камісія ўтвораная ў ліпені 1917 года — пасля прызначэння міністрам-старшынёй А.Ф. Керэнскага), кандыдата.м права Дз.М. Сабалеўскім была распрацавана падрабязная схема аўтаномнага кіравання Беларуссю (апублікавана ўвосень 1917 г.)3.
I ўсё ж, нягледзячы на відавочную памяркоўнасць, нацэленасць на згоду з іншымі народамі і цэнтральнай уладай Расіі, ідэя аўтаноміі Беларусі як пачатковай формы нацыянальнай дзяржаўнасці прабівала сабе дарогу з вялікімі цяжкасцямі. Часовы ўрад, зыходзячы з эканамічных, геапалітычных і ваенна-сіратэгічных інтарэсаў Расіі ў Беларусі, не падтрымаў аўтанамісцкай праграмы, пададзенай яму ў сярэдзіне красавіка 1917 года дэлегацыяй БНК на чале з Р. Скірмунтам. У высокіх кабінетах, гаспадарамі якіх былі ў той час пераважна кадэты, адразу ж запыталі: “Якая рэальная сіла стаіць за дэлегацыяй?” Адказ, тто “за ёй стаіць вялікая маральная сіла”, натуральна, не прыспешыў кадэцкіх палітыкаў — перакананых праціўнікаў утварэння дзяржаўнатэрытарыяльных адзінак на нацыянальнай аснове — пайсці насустрач пажаданням беларусаў. Праўда, урад згадзіўся наладзіць з БНК пастаянную сувязь, для чаго камітэтам былі прызначаны адмысловыя ўпаўнаважаныя Э.А. Будзька і А.П. Ярэміч4.
1 Вольная Беларусь. 1917. 24чэрв.
! Лёсік Я Аўтаномія Беларусі. Мн., 1917. С. 13; Тое ж//Лёсік Я Творы. Мн., 1994. С 210, 260
’ Вольная Беларусь. 1917. 11 і 17 верас., 25 кастр ; Соболсвскнй Д.М. Схема автономного устройства Белорусснн в обшеросснйской федеранмк. Внтебск, 1917.
4 Ммнская газета. 1917. 22 н 23 апр.; Вольная Беларусь. 1917. 21 ліп.; ДА РФ. ф. 1800. воп. 1, спр 44. арк. I—2.
У кіраўніцтве беларускага руху, відавочна, і самі ўсведамлялі недастатковасць уласных сілаў для таго, каб змусіць расійскія ўлады згадзіцца на нейкую самастойнасць Беларусі. Яшчэ па дарозе ў Петраград дэлегацыя БНК вырашыла ў пошуку хаўрусніка звярнуцца ў Летувіскі нацыянальны савет, які рэпрэзентаваў у сталіцы Расіі інтарэсы летувіскага насельніцтва краіны (гл. раздзел I). Для матывацыі сваёй прапановы летувісам аб супрацоўніцтве ў імя таго, “каб супольнымі сіламі дабівацца лепшай будучыні для абодвух народаў”, беларусы выставілі: «а) даўнейшую супольную лучнасць у форме дзяржавы — гістарычнай Літвы; в) цяперашнюю адміністрацыйную супольнасць у форме “Северо-Западного края”; с) лучнасць палітычных і эканамічных інтарэсаў Летувы і Беларусі»1. Як бачна, ідэю непадзельнасці летувіска-беларускага краю (“краёвасць”) эксплуатавалі не толькі беларускія актывісты на акупаванай немцамі тэрыторыі, але ўсё яшчэ не скідвалі з рахунку і кіраўнікі беларускага руху на ўсход ад лініі фронту, узначаленыя “краёўцам” Р. Скірмунтам. Аднак, як і ў Вільні, летувіскія палітыкі ў Петраградзе адхілілі прапаіюву аб узаемадзеянні на “краёвай” платформе, бо гэта супярэчыла іх курсу на пабудову ўласнай летувіскай дзяржавы.
Гісторыя настойліва скіроўвала на такі шлях і беларускі нацыянальны рух, прычым разлічваць прымушала на ўнутраныя сілы, на падтрымку ўласнага народа.
Заклікі да нарошчвання масавай сацыяльнай базы адраджэнцкага руху адразу ж і прагучалі з яго левага флангу. Мабыць, не выпадкова ўжо 23 красавіка 1917 года — усяго праз некалькі дзён пасля ад’езду са сталіцы не вельмі ўдачлівай дэлегацыі БІІК у тамтэйшай газеце “Земля н воля” (орган ІІетраградскага абласнога камітэта Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў) з’явілася адозва, адрасаваная “грамадзянам шматпакутнай Беларусі” і падпісаная — “Саюз дэмакратычных беларускіх партый”. Аўтары адозвы, спасылаючыся на факт нацыянальнай кансалідайыі іншых народаў Расіі, пераконвалі, што “і нам, беларусам, неабходна пашырыць нашу арганізацыйную дзейнасць”. Разгортваць яе рэкамендавалася “знізу”, з беларускай вёскі, каб не даць “свайму селяніну-беларусу загінуць у няроўнай барацьбе”. Усе інтэлігентныя сілы краю — настаўнікі, студэнты, грамадскія дзеячы, афіцэры, духавенства, згуртаваўшыся на месцах пад лозунгам “Дэмакратычная аўтаномная Беларусь, звязаная з агульнай Расійскай рэспублікай”, абавязаны былі накіравацца ў вёску і павесці сярод ся-
1 SlawuciC W Bietarusy і litoucy u 1917 hodzie// Krynica. 1925. 18studz.
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЯ БАРАЦЬБА Ў ЛЮТЫМ—КАСТРЫЧНІКУ • 125 лян шырокую патрыятычную агітацыю. У ходзе гэтай кампаніі беларускія дэЯакраты прапаноўвалі выбіраць дэлегатаў на агульнанацыянальны з’езд. ГІа з’ездзе належала выявіць патрэбы беларусаў перад Усерасійскім Устаноўчым сходам, а таксама сфармавадь новы прадстаўнічы орган — Беларускую раду, “якая будзе сапраўднай выразніцай патрэбаў беларускага народа і заменіць часовы Беларускі камітэт грамадскіх дзеячоў, што ўтварыўся рэвалюцыйным парадкам у горадзе Менску”1.
Планы аб’яднання сялян Беларусі пад нацыянальнымі лозунгамі шляхам стварэння валасных, павятовых, губернскіх сялянскіх камітэтаў і склікання затым “беларускага мужычага з’езда” выспявалі і ў асяроддзі беларусаў Масквы2.
Уласна, у такім жа кірунку (як паказана ў пачатку раздзела) з першых дзён рэвалюцыі спрабаваў дзейнічаць сярод сялянства і Беларускі камітэт у Менску. Ён пры падтрымцы Камітэта прапаганды на вёсцы асноваў новага дзяржаўнага ладу прыступіў да канкрэтнай падрыхтоўкі агульна-краёвага з’езда беларускіх сялян, які быў прызначаны на пачатак красавіка.
Аднак жа супрацоўніцтва дзвюх арганізацый у гэтай справе сталася вельмі непрацяглым. У Камітэце прапаганды крайне негатыўна было ўспрынята абвяшчэнне беларускімі адраджэнцамі ў сакавіку 1917 года праграмы аўтаноміі Беларусі. Як толькі гэта здарылася, бальшыня Камітэта прапаганды — пераважна рускія ці абруселыя інтэлігенты і чыноўнікі — адхіснулася ад беларускага руху і далучылася да губернскага сялянскага камітэта на чале з М.В. Фрунзе3. Паколькі, выконваючы свае службовыя абавязкі ва ўстановах УЗС, земстве і г. д., яны рэгулярна бывалі на нерыферыі, увесь час кантактавалі з вяскоўцамі, гэта спрыяла поспеху распачатай Фрунзе кампаніі па скліканні сялянскага з’езда Менскай губерні і ўскладняла арганізацыю агульнакраёвага з’езда сялян.
Задуманы як дэмакратычны форум сялян усёй Беларусі, краёвы сялянскі з’езд пад старшынствам А.Смоліча сабраў 4 красавіка толькі 52 дэлегатаў, пераважна з Магілеўскай і нсакупаваных паветаў Віленскай губерняў; Менская губерня была прадстаўлена нязначна. З’езд падтрымаў аграрную праграму Беларускай сацыялістычнай грамады і выказаўся за ўтварэнне на месцах сялянскіх арганізацый пад эгідай
НА РБ, ф. 60, воп, 3, спр. 175, арк. 22 23 (машынапісная копія газетнай адозвы).
Тамсама, спр. 81, арк. 27, 28.
’ НГА Беларусі ў г. Менску, ф. 700, воп. 1, спр. 383, арк. 58.
Беларускага нацыянальнага камітэта'. Але з прычыны слабой прадстаўнічасці і процідзеяння Менскага губернскага сялянскага камітэта гэтыя пастановы не пакінулі прыкметнага следу ў жыцці вёскі.
Беларускі нацыянальны камітэт ажыццяўляў і іншыя захады для пашырэння сацыяльнай базы адраджэнцкага руху, прапаганды нацыянальнай ідэі сярод насельніцтва. 3 удзелам БНК у траўні 1917 года залажылася Таварыства беларускай культуры, на правах секцыі якога працавала Першае таварыства беларускай драмы і камедыі. Гастролі гэтага тэатральнага калектыву па Беларусі служылі моцным імпульсам для абуджэння нацыянальнай самасвядомасці. У тым жа месяцы менавіта БНК пачаў выдаваць першую ў Менску рэгулярную газету на беларускай мове “Вольная Беларусь”. Завязваліся камітэтам стасункі і з беларускімі вайскоўцамі. У канцы чэрвеня 1917 года адначасова ў краі і па-за яго межамі былі арганізаваны Дні вольнай Беларусі. У рамках гэтай шырокай грамадскай акцыі, прымеркаванай да свята Купалля, паўсюдна распаўсюджваліся лістоўкі БНК, чыталіся лекцыі па гісторыі Беларусі, дэманстравалася нацыянальнае мастацтва.
Аднак ва ўмовах незавершанасці фармавання нацыі, калі значная частка беларускага насельніцтва не мела дастаткова выразнай этнічнай арыентацыі, гэтыя намаганні прыносілі значна меншы плён, чым чакалася. Сялянсіва — у патэнцыяле галоўная сацыяльная база беларускага руху — было захопленае самым надзённым для сябе пытаннем пра зямлю і не магло яшчэ выказаць свядомае стаўленне да ідэі нацыянальнага самавызначэння. Між тым Беларускі нацыянальны камітэт як кіраўнічы орган руху не звязваў задачы стварэння беларускай дзяржаўнасці і культурна-нацыянальнага адраджэння з вырашэннем актуальных для шырокіх масаў народа сацыяльна-эканамічных праблем. Адсутнасць акрэсленай праграмы па аграрным пытанні, а таксама знаходжанне на чале БНК Р.Скірмунта, які меў рэпутацыю цвёрдага прыхільніка абшарніцкага землеўладання, пазбаўляла камітэт і звязаныя з ім арганізацыі адчувальнай падтрымкі з боку насельніцтва.
Названыя акалічнасці ў комплексе з іншымі паспрыялі таму, што (як ужо адзначалася) практычна манапольным уплывам на беларускае сялянства ў першыя месяцы рэвалюцыі завалодалі мясцовыя арганізацыі агульнарасійскіх сацыялістычных партый, галоўным чынам эсэры і сацыял-дэмакраты. Гэта перадвызначыла непрыхільнае стаўленне сялянскіх з’ездаў і выбраных імі саветаў сялянскіх дэпутатаў да лозунгаў нацыянальна-дзяржаўнага самасцверджання беларускага народа.
1 Ммнская газета. 1917. 8 апр.
Найбольш шырокі розгалас атрымалі пастановы шматлюднага (больш за 800 удзельнікаў) I з’езда сялянскіх дэпутатаў Менскай і Віленскай губерняў, што прайшоў у Менску 20—23 красавіка 1917 года пад старшынствам М.В. Фрунзе.
На працягу ўсёй працы з’езда расійскія сацыялісты напорыста дэманстравалі сваю непрыязнасць да беларускай ідэі. У прыватнасці, была зроблена спроба сарваць выступленне на беларускай мове вядомага ў краі грамадскага дзеяча, дэлегата I з’езда РСДРП (1898 г.) К.А. Петрусевіча*. Толькі пасля абуранага воклічу другога ветэрана вызвольнага руху, старога народніка А.В. Бонч-Асмалоўскага: ‘Таньба!.. У свабоднай Расіі забараняюць гаварыць на роднай мове! Ганьба!” — Петрусевічу, а таксама А.А. Смолічу (ад БСГ) і П.П. Алексюку (ад БНК) была дадзена магчымасць выступіць па-беларуску'. Асвятляючы хаду губернскага сялянскага з’езда ў Менску, маскоўская газета “Русское слово” ў тыя дні паведамляла, што на ім “рэзка вылучаюцца дзве плыні: прышлы элемент стаіць супраць пастаноўкі пытанняў аб беларускай аўтаноміі, карэнныя ж беларусы вітаюць беларускі рух”2. Яўная перавага, аднак, была на баку “прышлых”. У выніку распрапагандаваныя старшынёй з’езда і яго аднадумцамі, дэлегаты ў большасці прагаласавалі за рэзалюцыю, якая асуджала ідэю палітычнай аўтаноміі Беларусі як “не адпаведную інтарэсам працоўных класаў беларускага народа”. На думку аўтараў рэзалюцыі, “абласное самакіраванне, якое ахоплівае губерні беларускага краю ў межах дэмакратычнай рэспубліканскай Расіі, — найлепшае з пункту гледжання інтарэсаў сялянства развязанне пытання грамадска-палітычнага жыцця краю”3. Акрамя таго, на з’ездзе была праведзена рэзалюцыя, што “беларускае сялянства Менскай і часткі Віленскай губерняў лічыць патрэбным весці заняткі ў сваіх школах на рускай мове”4.
* Аб стаўленні К.А. Петрусевіча да беларускага пытання гл.: Рудовіч С. Быў гатовы дапамагаць... (Псршы з’сзд РСДРП і ўтварэнне БНР як вехі жыцця аднаго масона) // Літарагура і мастацтва. 1998. 20 сак.
1 Гл.: БДАМЛіМ, ф. 3. воп. 1, спр. 137, арк. 58; Мннская газета. 1917. 22 н 27 апр.,
4 мая; Вестннк Мннского губернского комнссарната. 1917. 5 мая: Канчер Е.С. РІз нсторнн обтественных, нацнональных, революцнонных двнженнй белорусов. Ч. II. Вып. 1. М„ 1918. С. 15.
2 Цыт. па: Сяменчык М.Я. Беларускія палітычныя арганізацыі краю і іх дзейнасць у сакавіку—чэрвені 1917 г. // Культурна-нацыянальныя працэсы на Беларусі ў другой палове XIX — пачатку XX стст.: 36. навук прац. [Вып. 1], Мн., 1998. С. 77.
3 Круталевнч В.А. Рожденне Белорусской Советской Республнкн (на путн к провозглашенню республнкн. Октябрь 1917 — декабрь 1918 г.). Мн . 1975. С. 101 —102; Ммнская газета. 1917. 26 апр.
4 Крестьянская газета. 1917. 1 нюля.
Дэманструючы сваю непахіснасць у беларускім пытанні, кіраўнікі сялянскага руху прадубліравалі рэзалюцыю супраць аўтаноміі Беларусі і на II з’ездзе сялянскіх дэпутатаў Менскай і Віленскай губерняў у канцы ліпеня пачатку жніўня 1917 года1.
Яшчэ больш непрымірэнчую пазіцыю заняў з’езд сялянскіх дэпутатаў Віцебскай губерні (10 -15 чэрвеня 1917 г., Віцебск). Паводле словаў яго кіраўнікоў, “пра палітычную аўтаномію Беларусі, пра Беларускую раду спрабавалі былі гаварыць пабочныя асобы шляхам падачы запісак, але з’езд катэгарычна запратэставаў і адхіліў”, за адным разам абвясціўівы Беларускую раду, якой яшчэ не існавала, “чарнасоценнай арганізацыяй”2.
Засілле праціўнікаў нацыянальнага самавызначэння беларусаў выявілася і ў працы з’езда настаўнікаў Менскай губерні (травень 1917 г.), у якім удзельнічалі ў асноўным настаўнікі і настаўніцы сельскіх пачатковых школ, што былі выхаваныя пры царызме ў казённым духу і яшчэ не пераадолелі сваёй грамадзянскай закаснеласці. 3 дакладам “Самавызначэнне Беларусі і мова выкладання ў беларускай школе” на з’ездзе выступіў настаўнік В.ІД. Рагуля. Дакладчык паўтарыў вядомыя пастулаты заходнерусізму, што “беларуская мова ёсць правінцыялізм мовы рускай”, што яна не мае права на самастойнае існаванне, і таму вывучэннс яе ў беларускай школе непатрэбнае. Адносна ж нацыянальна-палітычнага самавызначэння Рагуля запалохваў, што ў выпадку атрымання аўтаномнага статусу Беларусь можа страціць магчымасць карыстацца прыроднымі багаццямі Расіі. ІІрапанаваная дакладчыкам і ўхваленая з’ездам рэзалюцыя абвяшчала: “Беларусь, і ў будучым складаючы з астатняй Расіяй адно палітычнае цэлае, для вырашэння гаспадарчых краёвых пытанняў павінна карыстацца абласным земскім самакіраваннем”. ІІраўда, за беларускім народам прызнавалася “права на нацыянальна-культурнае развіццё”. Але гэтае прызнанне было фармальным, бо па-ранейшаму меркавалася “весці выкладанне ў беларускай школе на літаратурнай рускай мове”, а патрабаванне "выкладання на беларускай гаворцы" з’езд палічыў не адпаведным інтарэсам беларусаў і нават тормазам у паступальным ходзе культурнага развіцця. Што да іншых нацыянальнасцяў краю, то рэзалюцыя прызнавала “карыстанне ў школах роднай мовай іх неадлучным правам, якое з’езд і будзе падтрымліваііь”3.
1 НА РБ, ф. 325, воп. 1, спр. 2. арк. 20—21: Велнкая Октябрьская соцмалнстнческая революцмя в Белорусснн. Т. 1. С. 561.
2 Внтебскнй лнсток. 1917. 24нюня.
' Вестннк Мннского губернского комнссарната 1917. 28 мая; Товаряш (Мннск). 1917. 25 мая (7 нюня). (Пазней сялянскі сын з Наваградчыны, выпускнік Маладзечанскай
Складовай часткай антыбеларускага наступу, арганізаванага вясной — летам 1917 года праціўнікамі нацыянальна-дзяржаўнага самасцвярджэння Беларусі, сталі іх намаганні не дапусціць прадстаўніцтва ад нацыянальных беларускіх арганізацый у цэнтральныя ўрадавыя ўстановы Расійскай дзяржавы. У траўні Часовы ўрад зацвердзіў прадстаўнікамі ад беларускай нацыянальнасці ў Асобай нарадзе для выпрацоўкі палажэння аб выбарах ва Устаноўчы сход Я.Л. Бруевіча і сябра БСГ Г.В. Багдановіча, якія былі намечаны Беларускім нацыянальным камітэтам'. Калі пра гэта стала вядома, беларускія абласнікі ва Усерасійскім савеце сялянскіх дэпутатаў распаўсюдзілі праз газеты заяву з грубымі і беспадстаўнымі нападкамі на Беларускую сацыялістычную грамаду, якая ні многа ні мала “складаецца з буйных памешчыкаў і кучкі навербаваных на іх сродкі асобаў” і выказвае інтарэсы буйнога землеўладання ў Беларусі. Трэціруючы такім чынам Грамаду, яны запатрабавалі замест адраджэнцаў уключыць у Асобую нараду “прадстаўнікоў Беларускай вобласці Усерасійскага савета сялянскіх дэпутатаў”2.
Праз некаторы час аналагічны дзмарш быў учынены на з’ездзе Усерасійскага настаўніцкага саюза (8—12 жніўня 1917 г.). Варта адзначыць, што ў цэлым з’езд гэтай аўтарытэтнай арганізацыі расійскага настаўніцтва досыць прыхільна паставіўся да нацыянальнакультурных запрабаванняў народаў. Ён прызнаў, што “кожнаму грамадзяніну ў Расіі павінна быць забяспечана магчымасць атрымліваць адукацыю ў дзяржаўных і грамадскіх навучальных установах усіх ступеняў і тыпаў на роднай мове”3. Менавіта такой магчымасці дамагаліся для свайго народа і беларускія адраджэнцы. Аднак група дэлегатаў настаўніцкага з’езда з беларускіх губерняў (23 чалавекі) у
настаўніцкай семінарыі і Віленскага настаўніцкага інстытута Васіль Цімафеевіч Рагуля (1879—1955) кардынальна перамяніў свой гюгляд на беларускае пытанне. На пачатку 1920-х гадоў ён далучыўся да беларускага нацыянальна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі і стаў адным з яго лідэраў. У 1922 годзе выбраны беларускім паслом у Сойм 11 Рэчы Паспалітай, у 1928 годзе— сенатарам. У Сойме ўзначальваў Беларускі клуб, у 1925 годзе заснаваў партыю Беларускі сялянскі саюз. За беларускую патрыятычную дзейнасць зведваў ганенні з боку польскіх і савецкіх уладаў, у 1944 годзе быў вымушаны эміграваць на Захад (гл.: Рагуля В. Успаміны. Мн., 1993). Ідэйна-палітычная эвалюцыя В.Ц Рагулі— яскравае сведчанне таго, што “заходнерускі” светапогляд аб’ектыўна захоўваў здольнасць да трансфармацыі ў беларускую нацыянальную самасвядомасць.)
1 ДА РФ, ф. 1811. воп. 1, спр. 2, арк. I; спр. 10, арк. 47—48; НА РБ, ф. 325, воп. 1, спр.
19, арк. 11; Вольная Беларусь. 1917, 1! чэрв.; Знаменскнй О.Н. Всеросснйское Учреднтельное собраннс: йсторня созыва н полнтмческого крушення. Л ., 1976. С. 125—126.
’ Вслнкая Октябрьская соцналнстнческая революцня в Белорусснн. Т. 1. С. 439—441.
’День. 1917. 12авг.
адмысловай заяве абвясціла “надзвычай небяспечнымі і шкоднымі для беларускага народа тыя ідэі раздзялення і сепаратызму, якія вылучыў Нацыянальны беларускі камітэт”. Грунтуючыся на такой матывацыі, настаўнікі-“заходнерусы” катэгарычна запратэставалі супраць намеру Часоваіа ўрада запрасіць ад беларускага народа ў Дзяржаўны камітэт па народнай адукацыі тых жа асобаў, што і ў нараду па падрыхтоўцы законапраекта аб выбарах ва Устаноўчы сход. Дэлегаты настаўніцкага з’езда патрабавалі, каб прадстаўнікі ад беларускаіа насельніцтва ў камітэт па адукацыі былі выбраны на абласным з’ездзе выканаўчых камітэтаў і саветаў сялянскіх дэпутатаў альбо земстваў Беларускага краю'.
Недастатковая выніковасць працы Беларускага нацыянальнага камітэта, яго няўдача ў спробах аб’яднаць вакол ідэі аўтаноміі Беларусі ўплывовыя палітычныя сілы краю прыводзіла да незадаволенасці ў беларускіх арганізацыях на месцах. Нарастала апазіцыя з боку грамадоўцаў і ў самім БНК. Беларуская сацыялістычная грамада настаяла на скліканні новага з’езда нацыянальных арганізацый. Ён адбыўся ў Менску 8—11 ліпеня 1917 года. Пытанне пра будучы дзяржаўна-палітычны статус Беларусі заняло на з’ездзе адно з цэнтральных месцаў. Поўную нязгоду па гэтым пытанні з бальшынёй удзельнікаў — пераважна сяброў БСГ — прадэманстравалі дэлегаты Беларускага народнага саюза з Віцебска, у першы ж дзень пакінуўшы з’езд. Сярод астатніх дэлегатаў адбылася дыскусія аб канкрэтнай форме аўтаноміі Беларусі. У прыватнасці, А.Цвікевіч, які прадстаўляў Беларускую народную грамаду, выказаў думку, што Беларусь не гатова да паўнавартаснай палітычнай аўтаноміі. 3 гэтай прычыны, а таксама ў сувязі з немагчымасцю стварэння агульнабеларускага прадстаўнічага органа, пакуль заходняя частка краю адрэзана лініяй фронту, А.Цвікевіч прапаноўваў засяродзіцца на больш рэальнай мэце — тэрытарыяльна-гаспадарчай аўтаноміі: “Нам натрэбна аўтаномія як гаспадарчае самакіраванне, крыху заканадаўчае”2. ГІа сутнасці, гэта была прамежкавая, кампрамісная пазіцыя паміж аўтанамістамі і “абласнікамі”. Бальшыня дэлегатаў, аднак, пацвердзіла праграму дзяржаўна-палітычнай і нацыянальна-культурнай аўтаноміі.
З’езд таксама ўхваліў рэзалюцыі аб дапамозе беларускім бежанцам і арганізацыі іх вяртання на радзіму, аб неабходнасці навучання дзяцей на роднай мове, выказаў пажаданне аб адкрыцці ў Беларусі
1 Велнкая Октябрьская соцналнсгмческая революцня в Белоруссня. Т. 1. С. 545—546.
2 Вольная Беларусь 1917. ЗОліп.
ўніверсітэта і сельскагаспадарчага інстытута і г.д. Па ініцыятыве дэлегатаў з’езда — настаўнікаў (Я. Лёсіка, П. Бадуновай, А. Данілевіча, В. Лявіцкай і інш.) быў адноўлены Беларускі настаўніцкі хаўрус (упершышо заснаваны ў 1907 г. у Вільні), які паставіў за мэту беларусізацыю пачатковай, сярэдняй і вышэйшай адукацыі.
Заслухаўшы паведамленне пра нашумелую заяву польскай Часовай Дзяржаўнай рады ў Варшаве (гл. раздзел I), у якой выказваліся прэтэнзіі на беларускія і ўкраінскія землі, беларускі з’езд выступіў з пратэстам “супраць анексіянісцкіх планаў Польшчы”1.
З’езд скасаваў Беларускі нацыянальны камітэт і пастанавіў утварыць новы каардынацыйны орган — Цэнтральную раду беларускіх арганізацый (ЦРБА). На яе I сесіі (5—6 жніўня 1917 г., Менск) у адпаведнасці з дамінуючымі ў грамадстве настроямі было абвешчана, што Рада грунтуецца на прынцыпах поўнага дэмакратызму, перадачы ўсёй зямлі без выкупу працоўнаму народу і абароны інтарэсаў рабочых. У Выканаўчы камітэт ЦРБА сесія выбрала дзеячоў Беларускай сацыялістычнай грамады Я. Лёсіка. Я. Дылу, Р. Галавача, Ф. Шантыра, А. Смоліча, С. Курчэвіча-Сеўрука, П. Бадунову і 3. Жылуновіча2.
Дэмакратызацыя цэнтральнага органа ў пэўнай ступені паспрыяла далейшаму разгортванню беларускага нацыянальнага руху. Але найперш яго пашырэнне было абумоўлена агульнай сацыяльна-палітычнай сітуацыяй, што складвалася на той час у Расійскай дзяржаве.
Падзеі лета — восені 1917 года сведчылі пра паглыбленне сістэмнага крызісу, што ахапіў усе бакі жыцця гіганцкай краіны. Рабочыя страйкі ў гарадах, рост аграрных хваляванняў, антываенныя выступленні на фронце, з аднаго боку, і нежыццяздольнасць урадаў, фармаваных расійскімі лібераламі і сацыялістамі, спроба ўсталявання генеральскай дыктатуры Карнілава — з другога, былі праявамі сацыяльна-палітычнай нестабільнасці, хавалі ў сабе набліжэнне эканамічнай катастрофы і новага рэвалюцыйнага выбуху. Імкліва раскладалася расійскае войска, ператвараючыся ў некіроўную, дэмаралізаваную масу ўзброеных людзей, гатовую скрышальнай хваляй абрынуцца найперш на прыфрантавыя раёны. У такіх абставінах да найбольш дальнабачных беларусаў паступова прыходзіла ўсведамленне, што нельга пакідаць лёс роднага краю на волю непрадказальнай гіста-
1 Вольная Беларусь. 1917. 21 ліп. — 11 жн.; Октябрь 1917 м судьбы полятнческой оппозяцмм. Ч. 2: У ястоков полнтнческого протнвостояняя. Гомель, 1993. С. 201—223.
2 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі (далей: Архівы БНР) Т. 1. Кн. I Вільня; Нью-Ёрк; Менск; Прага. 1998. С. 8—13; Турук Ф. Белорусское двяженяе: Очерк ясторян революцяонного я нацнонального двмженяя белорусов. М., 1921. Прнлож. № 10. С 88.
рычнай стыхіі, трэба засцерагчы яго ад развалу і анархіі, самім паклапаціцца аб уладкаванні свайго жыцця.
Насуперак масіраванаму ціску агульнарасійскіх партый ідэі нацыянальнага самавызначэння, аўтаноміі Беларусі знаходзілі прыхільнікаў у беларускай вёсцы — як у сялянскім, так і ў шляхоцкім асяроддзі'. Абуджалася цікавасць да гэтых ідэй і ў гарадах, хаця тут іх распаўсюджванне тармазілася этнічнай стракатасцю насельніцтва і велізарным наплывам у часе вайны некарэнных, часовых жыхароў (у Менску, напрыклад, “прышлы элемент” перавысіў даваеннае жыхарства горада ў 3 разы)2. Пад час выбараў у гарадскія думы, праведзеных улетку 1917 года на падставе ўсеагульнага выбарчага права, беларускія арганізацыі сабралі невялікую колькасць галасоў, прычым сярод іх большы поспех мелі структуры “заходнерусісцкай ’ скіраванасці: Беларускі народны саюз у Віцебску заваяваў у гарадской думе 7 месцаў са 102, Саюз беларускай дэмакратыі (у блоку з арганізацыяй настаўнікаў) у Гомелі — 5 са 101. Беларускі камітэт у Магілсве па выніках галасавання атрымаў 6 месцаў з агульнай колькасці 64. У Менску ў ліку 102 гласных у думу нрайшлі А. Смоліч — ад Беларускай сацыялістычнай грамады, і Л. Заяц-Зайцаў — ад Беларускай народнай партыі сацыялістаў. Дамінуючыя пазіцыі ў гарадскіх думах Беларусі занялі агульнарасійскія сацыялістычныя (эсэры і сацыял-дэмакраты), а таксама габрайскія партыі3. Невысокі ўплыў на гарадское насельніцтва — слабое месца ў той час не толькі беларускіх нацыяналызых арганізацый. У 67 гарадах Украіны на муніцыпальных выбарах (ліпень жнівень 1917 г.) пры відавочным лідэрстве расійскіх сацыялістаў украінскі сацыялістычны блок сабраў 5,5%, украінскія сацыялісты-федэралісты 1,1, украінскія сацыял-дэмакраты — усяго 0,9% галасоў4. Па выніках выбараў у 267 гарадах Расійскай дзяржавы ў цэлым нацыяналь.ныя групы атрымалі ў сярэднім ад 3,7% (у губернскіх цэнтрах) да 5,7% (у павятовых гарадах) месцаў у думах5.
1 Вольная Беларусь 1917. 26 ліп., 17 жн.; НА РБ, ф. 4 (Белнацком), воп. 1, спр. 83, арк. 112—112адг.
Доку.менты н матерналы по нсторнн Белорусснк. Т 3 Мн.. 1953. С. 809 — 810, 816— 819; Беларускі шлях. 1918. 27 крас.
’ Внтебскнй лнсток 1917. 30 авг., 1 сент.; Рабочая мысль (Гомель). 1917. 4 нюля; Мзвсстня Гомельского Совета рабочнх н солдатскнх депутатов. 1917. 6 нюля; Валкавіцкі І.Г. Дзейнасць Гомельскай гарадской думы 1917 года II Гомельшчына: Старонкі мінулага. Вып. 2. Гомель, 1996. С. 88—93; Молот (Могнлев). 1917. 15 авг.; Вольная Беларусь. 1917. 28 жн.; Вестнмк Мннского губсрнского комнссармага. 1917. 2 авг
4 Терешенко Ю Н Полнтнчна боротьба на выборах до міскіх ду.м Украінм в період підготовкі Жовтневоіреволюціі'. Кнів, 1974. С. 90.
5 Руднев В. Земскне м городскне выборы в 1917 году // Год русской революцнн (1917 -і9і8 гг.). М.. 1918. С. 138.
Больш прыкметны водгук лозунгі беларускага нацыянальнага руху знаходзілі па-за межамі краю — сярод бежанцаў і беларусаў-вайскоўцаў'.
Дзейснай формай выхавання беларускага патрыязызму былі шматлікія грамадскія, культурна-асветныя, літаратурныя, тэатралыза-мастацкія суполкі і арганізацыі.
Сталы нацыянальна-культурны асяродак дзейнічаў, напрыклад, у Менскім настаўніцкім інстытуце (з восені 1915 г. знаходзіўся ў эвакуацыі ў Яраслаўлі). У траўні 1917 года тут на аснове вучнёўскага патрыятычнага гуртка “Наш край” была ўтворана грамадска-палітычная арганізацыя “Маладая Беларусь” [У.М. Ігнатоўскі — кіраўнік, С.Булат, Я. Каранеўскі, A. і В. Сташэўскія, М. Кудзелька (М. Чарот) і іншыя], якая арыентавалася на Беларускую сацыялістычную грамаду2. Беларускі культурна-асветны гурток арганізавалі ў г. Багародзіцку (Тульская губ.) вучні эвакуяванага сюды Ковенскага камерцыйнага вучылішча М.Г. Найбіч, Ул. Жылка і інш.3 Аналагічную суполку “Зорка” заснавалі беларускія студэнты, што навучаліся ў Кіеве (улетку 1917 года яна налічвала каля 150 чалавек)4.
Агульны лік сяброў розных беларускіх згуртаванняў, якія мелі прадстаўніцтва ў Цэнтральнай радзе беларускіх арганізацый, склаў у кастрычніку 1917 года болыл за 27 тыс. чалавек5.
Павольна, спакваля, але выяўляліся пэўныя зрухі ў пазіцыі настаўнікаў: да іх прыходзіла разуменне неабходнасці беларусізаваць навучальны працэс. У жніўні 1917 года праведзеная ў Магілеве нарада выкладчыкаў сярэдніх школ Віленскай навучальнай акругі паводле даклада М.С. Кахановіча ўхваліла рэзалюцыю аб навучанні на беларускай мове ў пачатковых школах, а таксама аб пажаданасці вывучэння нацыянальнай мовы і краязнаўчых дысцыплін у сярэдніх навучальных установах6. Услед за Заходняй Беларуссю, дзе беларускія школы пача-
1 Вольная Беларусь. 1917. 26ліп., 29 верас., ЗОкастр., 8лістап.; Могнлевская жнзнь. 1917. 20 авг.; Жылуновіч 3. Люты-Кастрычнік у беларускім нацыянальным руху П Беларусь: Нарысы гісторыі, культуры і рэвалюцыйнага руху. Мн., 1924. С. 192.
2 Сташкевнч Н.С. Прнговор революцнн: Крушенне антнсоветского двнження в Белорусслн (1917—1925). Мн., 1985. С. 236—237; Ляхоўскі У.В. Прадвеснік Адраджэння // Адукацыя і выхаванне. 1994. № 11. С. 108— 111.
3 НА РБ, ф. 4 (Белнацком), воп. 1, спр. 108, арк. 23—23 адв.; Грамада. 1917. 20 мая (3 чэрвеня).
“Вольная Беларусь. 1917. 26ліп.
5 Архівы БНР. Т I. Кн. I С. 6—7; Мннская жйзнь. 1917. 19 окт.; Малашко AM К вопросу об оформленнм однопартнйной снстемы в СССР. Мн.. 1969. С 90.
6 Молот (Могнлев). 1917. 28 авг.: Велнкая Октябрьская соцлалнстнческая революцня в Белорусснн. Т 1. С. 723
лі адчыняцца яшчэ з восені 1915 г_, першыя парасткі беларускага школьніцтва прабіліся на пачатку 1917/18 навучальнага года і з усходняга боку фронту'.
Няўхільна, хоць і марудна, ідэя дзяржаўна-палітычнага і нацыянальна-культурнага самавызначэння Беларусі замацоўвалася ў грамадскай свядомасці, набывала пэўны сацыяльны грунт. 3 кожным месяцам 1917 года ў рэзалюцыях беларускіх мітынгаў і сходаў, згуртаванняў вайскоўцаў, бежанскіх, вучнёўскіх арганізацый усё часцей гучаў лозунг аб вольнай Беларусі ў вольнай сям’і народаў.
Тым часам хада падзеяў развейвала спадзяванні на вырашэнне праблемы самавызначэння Беларусі па дамоўленасці з цэнтральнай расійскай уладай. Кіраўнічыя колы расхістанай імперыі, бальшыня агульнарасійскіх партый імкнуліся не дапусціць поўнай рэалізацыі права нацый на самавызначэнне. Чарговы кааліцыйны Часовы ўрад, сфармаваны ў ліпені лібераламі і памяркоўнымі сацыялістамі і ўзначалены вылучэнцам “рэвалюцыйнай дэмакратыі” А.Ф. Керэнскім, у сваёй праграмнай дэкларацыі паабяцаў толькі, што “зараз жа прыцягне да арганізацыі мясцовай улады прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый для ўтварэння калегіяльных органаў абласнога самакіравання, што аб’ядноўваюць шэраг губерняў”2. У сувязі з гэтым было абвешчана аб арганізацыі пры ўрадзе Асобай нарады (камісіі) па абласной рэформе на чале з дзеячом украінскага нацыянальнага руху М.А. Славінскім3, a ў структуры Міністэрства ўнутраных спраў сфармаваны аддзел па нацыянальных пытаннях. Новапрызначаны міністр унутраных спраў І.Г. Цэрэтэлі звярнуўся на месцы — у гарадскія думы, земствы і саветы дэпутатаў — з запытам наконт меркаванняў “аб пажаданых формах краёвага і губернскага самакіравання”4. Аднак нават такія, досыць сціплыя, намеры падрамантаваць з улікам нацыянальнага фактару састарэлую адміністрацыйна-тэрытарыяльную будову дзяржавы не дачакаліся практычнага ўвасаблення. Ка.місія Славінскага фактычна не прыступіла да працы, бо з-за бесперапынных урадавых крызісаў і міністэрскай чахарды не была вызначана яе кампетэнцыя. Пытанне аб
1 НГА Беларусі ў г. Менску, ф. 24, воп. 1, спр. 3670, арк. 20; ф. 478, воп. 1, спр. 83, арк.
71, 82—83; cup, 84, арк. 32; Krynica 1917. 3 listap.; Вольная Беларусь. 1917. 17 жн , 14 верас.; Беларускі каляндар 1937 г. Даўгаўпілс, Б.г. С. 6, 31; Мядзёлка П.В Сцежка.мі жыцця. Мн., 1974. С. 96—113.
3 Революцнонное двмженне в Росснн в нюле 1917 года. Нюльскнй крмзнс: Документы н матерналы. М., 1959. С. 269.
’ ГІолнтнческне деятелй Росснн 1917: Бмографнческнй словарь. М., 1993. С 294.
4 Фронт. 1917. 20 шоля.
нацыянальна-тэрытарыяльнай рэформе Часовы ўрад упершыню абмеркаваў толькі 11 кастрычніка 1917 года — за два тыдні да бальшавіцкага паўстання. Але па прычыне рознагалоссяў міністры рашэння не прынялі і перанеслі разгляд на яшчэ больш позні тэрмін'. Аналагічнае занядбанне гэтай праблемы дэманстравалі і мясцовыя органы ўлады, прынамсі ў Беларусі, дзе яны былі перанасычаны мігрантамі з іншых рэгіёнаў імперыі. Выканаўчы камітэт пры менскім губернскім камісары, напрыклад, абмеркаваўшы 27 ліпеня пытанне аб арганізацыі краёвага (абласнога) кіравання, палічыў, што “пытанне гэтае ніякай вастрыні не мае”, а таму не прызнаў патрэбным займацца яго распрацоўкай2. Тым самым былі праігнараваны не толькі патрабаванні аўтаноміі, што зыходзілі ад беларускіх адраджэнцаў, але і абласніцкія праекты прыхільнікаў заходнерусізму.
Некалькі большую падатлівасць выяўлялі ўрадавыя вярхі ў пьітаннях нацыянальна-культурнага жыцця народаў — калі гэтыя пытанні ставіліся дастаткова аўтарытэтна і энергічна. Нацыянальным аддзелам Міністэрства ўнутраных спраў быў распрацаваны для Устаноўчага сходу законапраект аб ужыванні моваў “іншародцаў” у органах мясцовай адміністрацыі, самакіравання і суда. Прадугледжвалася, што агульнадзяржаўныя законы будуць публікавацца на ўсіх мовах той або іншай мясцовасці, хаця “бясспрэчным” тэкстам закону належала прызнаваць толькі рускі. На рускай жа мове пакідалася справаводства ў мясцовых урадавых установах, а вось пры перапісцы з грамадзянамі яны абавязаны былі даваць адказ на той мове, на якой да іх паступіў зварот. Органы мясцовага самакіравання — земствы і гарадскія думы — атрымлівалі права ўжываць мясцовыя мовы таксама ў справаводстве і на публічных паседжаннях3. Пад націскам украінскага руху Часовы ўрад дазволіў у верасні адчыніць у Кіеўскім універсітэце чатыры ўкраіназнаўчыя кафедры: украінскай мовы, украінскай літаратуры, гісторыі Украіны і гісторыі “заходнерускага” права4. Міністр юстыцыі пасля наведвання яго дэлегатамі ад эстонскага насельніцтва (сярод якіх быў і губернскі камісар Эстляндыі) даў прынцыповую згоду на ўвядзенне эстонскай мовы ў судаводства5. Міністэрства народнай адукацыі дазволіла выкладанне на мясцовых мовах у пачатковых вучылішчах Рыжскай навучальнай акругі6.
1 День 1917. 13 окт.
’ Вестннк Мннского губернского комнссарната. 1917. 30 нюля.
'Дслонарода 1917. 1 окт ; Новое время. 1917. 13(26)окт.
4 Дело народа. 1917. 23 сент.
5 Там же. 3 окт ; День. 1917. Зокт.
6День. 1917. 13 сент.
На фоне пералічаных ды іншых аналагічных фактаў яўным кантрастам выглядала стаўленне да нацыянальнай мовы з боку чыноўнікоў у Беларусі. У канцы ліпеня 1917 года губернская нарада і губернскі камітэт па народнай адукацыі ў Віцебску, разгледзеўіпы на аб’яднаным паседжанні пытанне аб выкладанні ў школах Віцебскай губерні на беларускай мове, заявілі, што «гэтак званая беларуская “мова” незразумелая просталюдзіну і з’яўляецца штучным творам», і на гэтай міфічнай падставе выказаліся супраць выкладання на беларускай мове на ўсіх ступенях школ'.
Сфармаваны А.Ф.Керэнскім у канцы верасня 1917 года новы (і апошні) кааліцыйны кабінет міпістраў у сваіх дэкларатыўных заявах па нацыянальным пытанні пайшоў крыху далей за папярэднія. Урад прызнаў за ўсімі народамі (на гэты раз меліся на ўвазе менавіта народы Расіі, а не нацыянальныя мяншыні ў іншых дзяржавах) права на самавызначэнне, аднак толькі “на асновах, якія будуць выпрацаваны Устаноўчым сходам”. Дзеля падрыхтоўкі адпаведных матэрыялаў для Устаноўчага сходу меркавалася ўтварыць пры ўрадзе Савет па нацыянальных справах дарадчы орган больш высокага статусу, чым ранейшыя рабочыя камісіі: у яго павінны былі ўвайсці не толькі прызначаныя ўрадам чыноўнікі і спецыялісты, але і дэлегаты ад усіх народаў Расіі2. На ажыццяўленне гэтых намераў ужо, аднак, не заставалася часу: урад Керэнскага быў праз месяц скінуты балыпавікамі, а на пачатку 1918 года яны разагналі і Устаноўчы сход.
Па сутнасці лозунг самавызначэння народаў стаўся ў вуснах Часовага ўрада толькі картай для палітычнай гульні. На справе ўрад усяляк супраціўляўся спробам народаў ажыццявіць права на самавызначэнне. 3 лета 1917 года цягнуўся яго канфлікт з Украінскай Цэнтральнай радай, якая настойліва дамагалася аўтаноміі для Украіны. Намер фінляндскага сейма сцвердзіць самастойнасць Фінляндыі меў вынікам яго роспуск з дапамогай вайсковай сілы.
На скліканай у жніўні ў Маскве Дзяржаўнай нарадзе міністр-старшыня А.Ф. Керэнскі, падыгрываючы правым, абрынуўся з нападкамі на нацыянальна-вызвольныя рухі, пагражаў “прад’явіць рахунак” народам, што імкнуліся да самавызначэння. 3 боку кансерватыўных сілаў (вярхоў генералітэту, рускіх нацыяналістаў-“дзяржаўнікаў”) сыпаліся яшчэ больш грубыя пагрозы расправіцца “ў самым зародку” з
1 Внтебскнй лнсток. 1917. 2 авг.
2 Революцяонное двнженне в Росснн в сентябре 1917 г. Обшенацвоналыіый крнзвс. Документы н матерналы. М., 1961 С. 235—236.
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЯ БАРАЦЬБА Ў ЛЮТЫМ—КАСТРЫЧНІКУ • 137 імкненнем народаў да самастойнасці, каб не дапусціць “расчлененмя нашего Отечества”1.
Падобным “пафасам” была прасякнута адозва галоўнакамандуючага Заходнім фронтам П.С. Балуева, з якою ён у другой палове жніўня звярнуўся да насельніцтва Беларусі. Усе тагачасныя нелады — супярэчнасці паміж камандаваннем і салдатамі, іх нежаданне працягваць вайну, захопы сялянамі зямлі, а таксама “сепаратныя імкненні сярод розных народнасцяў” — трактаваліся генералам толькі як вынік падбухторванняў з боку германскага ўрада і яго шматлікай агентуры, зацікаўленых у тым, каб “падзяліць вялікую Расію і стварыць дробныя дзяржавы, менш небяспечныя нашым ворагам”2.
1 верасня 1917 года Часовы ўрад абвясціў Расійскую дзяржаву рэспублікай. Але ў адпаведнай пастанове нічога не гаварылася пра яе федэратыўны характар, што, натуральна, выклікала непахвальныя водгукі ў асяроддзі нацыянальных рухаў. Я. Лёсік у газеце “Вольная Беларусь” ацаніў дадзены крок як паўмеру і заклікаў урад яшчэ да Устаноўчага сходу, выбары якога ўсё адкладваліся, абвясціць Расію федэратыўнай і дэмакратычнай рэспублікай3.
3 такіх жа пазіцый крытыкавалі паводзіны ўрада і ўдзельнікі з’езда прадстаўнікоў народаў і краёў Расіі (“з’езда народаў”), скліканага ў першай палове верасня 1917 года Украінскай Цэнтральнай радай у Кіеве. У ліку прадстаўнікоў паўтара дзесятка народаў на з’ездзе былі дэлегаты ад ІДэнтральнай рады беларускіх арганізацый, Беларускай сацыялістычнай грамады і некаторых мясцовых асяродкаў беларускага руху4. “З’езд народаў” рашуча выказаўся за неадкладнае, не чакаючы Устаноўчага сходу, пераўтварэнне Расіі на федэратыўных асновах, за абвяшчэнне раўнапраўя моваў, дапушчэнне прадстаўнікоў недзяр-
' Государственное совешанне 12—15 августа 1917 г.: Стеногр. отчет. М.-Л„ 1930. С. 11—12, 49,76, 106, 164.
2 НА РБ, ф. 60, воп. 3, спр. 243, арк. 365; Сяменчык М.Я. Беларускія палітычныя арганізацыі краю і іх дзейнасць у ліпені — кастрычніку 1917 года Н Культурна-нацыянальныя працэсы на Беларусі ў другой палове XIX — пачатку XX стст.: 36. навук. прац. Вып. 2. Мн„ 1998. С. 50.
Культываванне зверху шпіёнаманіі не праходзіла бясследна. Адзін з адраджэнцаў, які акурат у той час вёў нацыянальную прапаганду ў Рэчыцкім павеце, распавядаў, што ягонае паслугоўванне толькі беларускай мовай сяляне ўспры.малі як сведчанне незнаё.мства з рускай, а адсюль рабілі выснову, што маюць справу з “нямецкім шпіёнам”. (А.Д. [Данілевіч А.А.?] Мая пралаганда ідэі адраджэння Беларусі ў Рэчыцкім павеце // Вольная Беларусь. 1917. 4кастр.).
3 Фронт. 1917. 5 сент.; Я.Л. [Лёсік Я.] Расійская рэспубліка П Вольная Беларусь. 1917 29 верас.
4 Архівы БНР. Т. 1. Кн. 1. С. 12— 13; Вольная Беларусь. 1917. 29 верас.
жаўных нацый на будучы мірны кангрэс і г.д. ГІрынцыпова новым момантам у пастановах “з’езда народаў” быў наступны. Узяўшы за ўзор дзеянні Украінскай рады, якая яшчэ ўлетку прызнала неабходным поруч з Усерасійскім Устаноўчым сходам (дзе непазбежна колькасную перавагу атрымлівалі прадстаўнікі аднаго народа — рускія) склікаць таксама Украінскі Устаноўчы сход, — дэлегаты з’езда пастанавілі распаўсюдзіць гэты план і на астатнія нацыянальныя рэгіёны. Прапаноўваўся даволі дэмакратычны спосаб ажыццяўлення права на самавызначэнне: кожны народ або край Расіі атрымліваў магчымасць на сваім устаноўчым сходзе вырашыць уласны лёс — ці ўступіць у федэратыўную сувязь з іншымі аўтаномнымі адзінкамі, ці аддзяліцца і ўтварыць самастойную дзяржаву1. У шэрагу іншых з’ездам была ўхвалена адмысловая рэзалюцыя аб беларусах з выказваннем заклапочанасці, што акупаваныя германскімі войскамі раёны Беларусі трапляюць пад небяспеку быці> адрэзанымі ад астатняй яе часткі, і заклікам да Часовага ўрада неадкладна прыняць акт аб аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі2.
Узгодненая на кіеўскім з’ездзе праграма барацьбы за нацыянальнае самавызначэнне з непрыхаванай раздражнёнасцю была сустрэта адэптамі расійскага вялікадзяржаўя. He толькі правыя сілы, але і левае, сацыялістычнае крыло расійскай дэмакратыі, на словах прызнаючы права нацый на самавызначэнне, не жадала прыслухацца да голасу паняволеных царызмам народаў, якія абуджаліся цяпер да самастойнай гістарычнай творчасці. У верасні 1917 года на Усерасійскай Дэмакратычнай нарадзе, скліканай ЦВК саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў і Выканаўчым камітэтам саветаў сялянскіх дэпутатаў, прадстаўнікі расійскіх сацыялістычных партый учынілі фактычную абструкцыю як дэлегату “з’езда народаў”, так і пасланцам розных нацыянальных арганізацый, у тым ліку беларускіх. Беларускія дэлегаты нарады З.Жылуновіч, Я.Варонка, Дз.Сабалеўскі ў сваіх выступленнях зноў выказаліся за ўсталяванне ў Расіі федэратыўнага ладу з наданнем народам аўтаномнага статусу. ГІры гэтым іх прамовы зафіксавалі зрух у бок радыкалізацыі дадзенай канцэпцыі. Калі раней лідэры нацыянальнага руху разлічвалі на ўвядзенне аўтаноміі з санкцыі Усерасійскага Устаноўчага сходу, то зараз, згодна з рашэннем кіеўскага “з’езда народаў”, адраджэнцы заявілі аб намеры склікаць і свой, Бела-
1 Новое время. 1917. 17 (30) сент., 19 сент. (2 окт.); Верт Н. йсторня советского государства. 1900—1991. 2-ензд. М.. 1995. С. 108.
2 Революцнонное двнженне в Росснй в сентябре 1917 г. Обшенацнональный крнзнс. С. 527.
рускі Устаноўчы сход1. Гэта сведчыла пра гатоўнасць пачаць стварэнне ў краі аўтаномнай сістэмы кіравання “знізу”, самастойным шляхам. Акрамя таго, беларускія прадстаўнікі падтрымалі ідэю рэарганізацыі расійскай арміі паводле нацыянальна-тэрытарыяльнага прынцыпу “ў сэнсе стварэння асобных армій асобных нацыянальнасцей”2. Праўда, гэта яшчэ матывавалася тым, што такая рэформа толькі ўмацуе агульнадзяржаўнае войска. Аднак аб’ектыўна задача стварэння нацыянальнай збройнай сілы таксама выходзіла за першапачатковыя рамкі аўтанамісцкай праграмы.
Пра неабходнасць утварэння “беларускай народнай арміі” заявіў і III з’езд Беларускай сацыялістычнай грамады (адбыўся ў Менску ў кастрычніку 1917 г.)3, перагледзеўшы такім чынам папярэднюю ўстаноўку партыі па гэтым пытанні.
Варта падкрэсліць, што намеры стварыць нацыянальныя ўзброеныя фармаванні ўвосень 1917 года не былі пазбаўленыя рэальных падставаў. 3 аднаго боку, у шматнацыянальнай расійскай арміі паўсюдна — на фронце, у тылавых гарнізонах, флоцкіх экіпажах — салдаты і афіцэры адной нацыянальнасці сталі аб’ядноўвацца ў культурна-асветныя гурткі, суполкі, нацыянальныя секцыі пры выбарных вайсковых камітэтах. Гэты рух ахапіў і частку вайскоўцаў-беларусаў4. 3 пашырэннем сеткі нацыянальных вайсковых арганізацый, якія былі галоўнымі ініцыятарамі стварэння фармаванняў па нацыянальнай прыкмеце, гэтая ідэя набывала ўсё большую прыцягальнасць сярод вайскоўцаў. 3 другога боку, калі напачатку расійскае камандаванне з вялікай асцярогаю ставілася да нацыянальных рухаў сярод вайскоўцаў, дык увосень 1917 года паспрабавала іх скарыстаць, каб армія канчаткова не развалілася. У праграме рэарганізацыі і ўзнаўлення расійскіх узброеных сілаў, прызначанай на зіму 1917/18 года, сярод іншых захадаў прадугледжвалася і камплектаванне нацыянальна-тэрытарыяльных часцін. Спадзяваліся, што такім чынам дзякуючы таварысцкай згуртаванасці вайскоўцаў-землякоў умацуецца дысцыпліна і агульная баяздольнасць войска5.
1 Беларускі гістарычны часопіс. 1995. №4. С. 39—47.
3 Тамсама. С. 44.
3 Пратакол III з'езду Беларускай сацыялістычнай грамады. Мн.. [1917]. С. 3.
4 Найдзюк Я.. Касяк I. Беларусь учора і сяньня: Папулярны нарыс з гісторыі Беларусі. Мн., 1993. С 152—153; Савіцкі В. Беларускае войска: ад ідэі да спроб рэалізацыі (1917 г.) // Беларускі гістарычны часопіс. 1994. № 4. С. 57—58.
! День. 1917. II окт ; Вольная Беларусь. 1917. 15 кастр : Нсторнческмй архнв. 1961 №4. С. 105—108.
У такіх умовах беларускі нацыянальны рух у войску здолеў аформіцца арганізацыйна. 18—24 кастрычніка 1917 года ў Менску адбыўся з’езд вайскоўцаў-беларусаў Заходняга фронту з удзелам прадстаўнікоў беларускіх арганізацый 12-й ар.міі (Паўночны фронт), Балтыйскага флоту і Румынскага фронту. Разгледзеўшы палітычнае становішча Беларусі, з’езд заклікаў гуртаваць сілы для барацьбы за тое, каб беларускі народ “мог заняць месца ў вялікай расійскай федэратыўнай (саюзнай) дэмакратычнай рэспубліцы як роўны з роўнымі”, і запатрабаваў абавязковага ўдзелу беларускіх прадстаўнікоў у міжнароднай мірнай канферэнцыі. Улічваючы пагрозу цэласнасці Беларусі з боку Германіі, Польшчы, Летувы, Латвіі, а таксама магчымыя сумныя наступствы дэмабілізацыі расійскай арміі, з’езд прызнаў “утварэнне беларускага войска ў цяперашні час крайне неабходным”1. Для кіраўніцтва справай арганізацыі нацыянальнага войска была сфармаваная часовая Цэнтральная Беларуская вайсковая рада (ЦБВР) на чале з С.Рак-Міхайлоўскім.
Пазней падобныя рэзалюцыі прынялі з’езды вайскоўцаў-беларусаў Паўночнага (лістапад 1917 г., Віцебск), Паўднёва-Заходняга (снежань 1917 г., Кіеў) і Румынскага (снежань 1917 г., Адэса) франтоў. Іх прадстаўнікі папоўнілі склад Цэнтральнай Беларускай вайсковай рады.
Перспектыва стварэння ўзброенага апірышча ўзмацніла тэндэнцыю да адасаблення Беларусі ад усерасійскага хаосу шляхам стварэння аўтано.мнай сістэмы ўлады. Ha II сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый, якая праходзіла ў Менску ў кастрычніку 1917 года паралельна з III з’ездам БСГ і з’ездам вайскоўцаў-беларусаў Заходняга фронту, найбольш рашучыя ўдзельнікі нацыянальнага руху заклікалі да радыкалізацыі дзеянняў па дзяржаўным уладкаванні краю. “Трэба кінуць палітыку карэктнасці, настаў час голасна абвясціць, хто гаспадар Беларусі”2. Для каардынацыі працы па ўвядзенні аўтаноміі Беларусі явачным парадкам сесія рэарганізавала Цэнтральную раду беларускіх арганізацый у Вялікую Беларускую раду (ВБР), у склад якой быў улучаны і выканкам ЦБВР. У Выканаўчы камітэт Вялікай Беларускай рады ўвайшлі В.Адамовіч (старшыня), А.У.Прушынскі (А.Гарун), А.А.Смоліч, С.А.Рак-Міхайлоўскі, І.С.Дварчанін, М.Шыла, П.А.Бадунова, В.Захарка, Я.Мамонька, П.ІІ.Аляксюк, А.І.Лявіцкі (Ядвігін III.) і іншыя3. Новая структура разглядалася ўжо як зародак
' НА РБ, ф 4 (Белнацком), воп. I, спр. 96, арк. 165—166.
Вольная Беларусь. 1917. 8 лістап.
5 ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга, воп. 1, спр. 16, арк. 24.
вышэйшага органа дзяржаўнай улады аўтаномнай Беларусі, у сувязі з чым яна мелася папоўніцца прадстаўнікамі ад гарадскіх дум, павятовых і валасных земстваў, а таксама ад нацыянальных мяншыняў краю.
Нельга, аднак, не адзначыць, што ў канкрэтна-гістарычных абставінах Беларусі з яе размытай этнакультурнай ідэнтычнасцю і глыбокай інтэграванасцю ў агульнарасійскі арганізм нацыянальнадзяржаўніцкія памкненні беларускіх адраджэнцаў пакуль што выглядалі досыць лакальна, яны патаналі ў глабальным супрацьстаянні сацыяльна-палітычных сілаў і інтарэсаў у маштабах усёй ахопленай крызісам Расійскай дзяржавы. Шанец рэалізавацца гэтыя памкненні маглі атрымаць толькі пры ўмове кансалідацыі на грунце краёвага паірыятызму адраджэнцаў і той часткі актыўных грамадскіх сілаў краю, якая ўсё яшчэ аспрэчвала ідэю беларускай дзяржаўнасці, застаючыся ў палоне “заходнерусісцкіх” уяўленняў і арыентуючыся гіераважна на стварэнне ў межах Беларусі адміністрацыйна-гаспадарчай вобласці. Перад тварам наступных драматычных падзей гісторыі фармаванне свайго роду агульнанацыянальнага дэмакратычнага фронту станавілася для беларускага грамадства выключна актуальнай, першаступеннай задачай.
Р а з д з е л III
КАСТРЫЧНІЦКАЕ ПАЎСТАННЕ I ПЫТАННЕ ПРАЛЁС БЕЛАРУСІ
ЛБВАСТРЭННЕ ПРАБЛЕМЫ САМАВЫЗНАЧЭННЯ БЕЛАРУСІ 3 ПРЫХОДАМ ДА ЎЛАДЫ БАЛЫІІАВІКОЎ
Ва ўмовах татальнага крызісу, у якім знаходзілася гіганцкая Расійская дзяржава, скарыстаўшы няздольнасць дэмакратычных сілаў сфармаваць збольшага ўстойлівыя ўладныя структуры, што змаглі б давесці краіну да Устаноўчага сходу, бальшавікі арганізавалі ў кастрычніку 1917 года новае ўзброенае выступленне рабочых і салдатаў Петраграда, матросаў Балтыйскага флоту і дамагліся звяржэння кааліцыйнага Часовага ўрада. Паўстанне было прымеркаванае да пачатку II Усерайсійскага з’езда саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, скліканага па патрабаванні бальшавікоў 25 кастрычніка. Хаця на з’ездзе былі прадстаўленыя галоўным чыным саветы бліжэйшых да сталіцы гарадоў Еўрапейскай Расіі, тым часам як прадстаўніцтва шматмільённай дзейнай арміі было нязначным, а дэлегаты ад сялянства (найбольш шматлікай часткі насельніцтва) практычна адсутнічалі наогул, — ён быў выкарыстаны бальшавікамі для легітымізацыі перавароту. У гэтым плане вельмі моцным палітычна-прапагандысцкім актам стала абвяшчэнне на з’ездзе знакамітых дэкрэтаў аб міры і аб зямлі, якія абяцалі нібыта хуткае і вычарпальнае развязанне самых балючых і надзённых для бальшыні народа праблем. Дэкрэтам аб міры, кажучы словамі В.М. Чарнова, “бальшавізм засцярог сябе ад усялякіх уціхамірвальных экспедыцый з фронту”1, а дэкрэтам аб зямлі на пэўны час здабыў лаяльнасць вялікай часткі сялянсгва.
Адозва з’езда “Рабочым, салдатам і сялянам!” утрымлівала таксама прыглушанае абяцанне, што савецкая ўлада "забяспечыць усім нацыям, якія насяляюць Расію, санраўднае права на самавызначэнне”2. Расшыфроўка гэтага тэзіса ўтрымлівалася ў “Дэкларацыі правоў народаў Расіі”, абвешчанай 2 лістапада 1917 года Саветам народных
' Цыт. па: РІоффе Г.З. “Белое дело”: генерал Корннпов Мн.. 1989. С. 193. ’ Второй Всеросснйскнй сьездСоветов М.; Л_. 1928. С. 93.
камісараў на чале з У.І. Леніным. Яна прадублявала адмену “ўсіх і ўсялякіх нацыянальных і нацыянальна-рэлігійных прывілеяў і абмежаванняў” (скасаваных Часовым урадам яшчэ ў сакавіку), прадэкларавала “свабоднае развіццё нацыянальных мяншыняў і этнаграфічных груп”. Новым было прызнанне за народамі Расіі не толькі “роўнасці”, але і “суверэннасці” і наданне ім, у адпаведнасці з ленінскай этнапалітычнай дактрынай, права “на свабоднае самавызначэнне аж да аддзялення і ўтварэння самастойнай дзяржавы”'. Акцэнтаванне гэтых лозунгаў у самы разгар схваткі за ўладу, відавочна, мела на мэце забяспечыць бальшавікам калі не падтрымку, то хаця б прыхільны нейтралітэт з боку нацыянальна-вызвольных рухаў, якія набіралі размах.
Адначасова з паўстаннем у ІІетраградзе абвясцілі аб пераходзе ўлады да тутэйшага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў бальшавікі Менска2. Яны вывелі на вуліцы некаторыя часціны гарнізона, выпусцілі з турмы зняволеных там за выступленні супраць Часовага ўрада салдатаў, сабраўшы іх у 1-ы рэвалюцыйны імя Менскага савета полк. Была зроблена спроба ўстанавіць кантроль над штабам Заходняга фронту, а таксама ўвесці ў горадзе “рэвалюцыйную цэнзуру”.
Гвалтоўныя дзеянні па захопе ўлады выклікалі напачатку даволі энергічны пратэст з боку вайсковай і цывільнай адміністрацыі, гарадскога самакіравання, грамадска-палітычных арганізацый, якія выступалі за развязанне праблем у прававым рэчышчы, праз пагадненні і кампрамісы. Супраць эскалацыі насілля выказаліся і беларускія адраджэнцы, што адпавядала самой прыродзе нацыянальнага руху як кансалідуючай сілы грамадства, антытэзы братазабойчаму кровапраліццю. 27 кастрычніка 1917 года толькі што ўтвораныя Вялікая Беларуская рада і Цэнтральная Беларуская вайсковая рада супольна з БСГ і Беларускай народнай партыяй сацыялістаў апублікавалі “Грамату да беларускага народа”. Апошнія падзеі ў ёй расцэньваліся як праява анархіі і ўтрымліваўся заклік нс паддавацца на “сеючыя нязгоду поклічы”, захоўваць парадак і спакой, згуртаваўшыся вакол ВБР “у адну згодную сям’ю”3.
У Магілеве старшыня мясцовага Беларускага камітэта М.С. Кахановіч на нарадзе прадстаўнікоў грамадскіх і палітычных арганізацый горада 26 касгрычніка назваў паўстанне злачынствам і контр-
1 Декреты Советской властн. Т. 1. М., 1957. С. 40.
2 Велнкая Октябрьская соцналнстнческая революцня в Белорусснн: Документы н матерналы. Т. 2. Мн.. 1957. С. 30—31.
3 Вольная Беларусь. 1917. 8лістап.
КАСТРЫЧНІЦКАЕ ПАЎСТАННЕ I ПЫТАННЕ ПРА ЛЁС БЕЛАРУСІ ■ 147
рэвалюцыйным актам, “бо пасля яго лёгка можа вярнуцца ранейшы (г.зн. самадзяржаўны. ■— С.Р.) рэжым”1.
Выкарыстоўваючы практыку пераадолення папярэдніх крызісаў у развіцці рэвалюцыі (ліпеньскія падзеі, карнілаўшчына), дэмакратычная грамадскасць на месцах пачала ствараць надзвычайныя кааліцыйныя органы ўлады. У Менску прадстаўнікі Выканаўчага камітэта Заходняга фронту, гарадской думы, сялянскіх, прафесійных, нацыянальных, у тым ліку беларускіх, арганізацый аб’ядналіся ў Камітэт выратавання рэвалюцыі Заходняга фронту. Пры падтрымцы камандавання ў горад былі ўведзены кавалерыйскія часціны, якія ў шмат разоў пераўзыходзілі сілы Менскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Пад націскам абставін яго бальшавіцкае кіраўніцтва пайшло на кампраміс, заявіўшы аб падпарадкаванні Камітэту выратавання.
Аналагічныя надзвычайныя кааліцыйныя органы ўзніклі ў тыя дні ў Віцебску, Магілеве і іншых гарадах Беларусі, у часцінах і злучэннях Заходняга фронту. Насуперак неаргументаваным ацэнкам камітэтаў выратавання ў савецкай гістарыяграфіі як “контррэвалюцыйных”2, яны ў сапраўднасці выступалі за шырокую кааліцыю левых, рэвалюцыйных сілаў, якая дала б шанс ажыццявіць радыкальныя пераўтварэнні, у тым ліку ў нацыянальна-дзяржаўнай сферы, пазбегнуўшы крывавых катаклізмаў3. Для гэтага патрэбна была воля ўсіх прадстаўнікоў левага спектра да кампрамісаў.
Аднак бальшавікі не пайшлі на стварэнне шырокага блока левых сілаў. Аперуючы ў якасці галоўнага козыра ленінскімі дэкрэтамі, яны разгарнулі ў войсках шырокую агітацыю ў падтрымку петраградскага перавароту і за перавыбранне вайсковых камітэтаў, у якіх пераважалі эсэры і меншавікі. У выніку энергічна праведзенай кампаніі да пачатку лістапада 1917 года ў палітычных структурах Заходнягу фронту ўжо дамінавалі бальшавікі. Гэта дазволіла падцягнуць да Менска распрапагандаваныя імі часціны, у тым ліку ўзброены па поўным камплекце бронецягнік, і змяніць стасунак сілаў у горадзе на карысць савета. Было абвсшчана, што ў выпадку супраціву “Менск будзе сцёрты з зямлі артылерыяй”4. Насаджэнне бальшавіцкай дыктатуры ў Менску і
1 Могнлевская жнзнь. 1917. 28 н 29 окт.
2 Победа советской властн в Белорусснн. Мн., 1967. С. 270, 311—312; Сташкевнч Н.С. Прнговор революшін: Крушенпе антнсоветского двнження в Белорусснн. 1917— 1925. Мн„ 1985. С. 128, 131.
’фронт. 1917. 8 нояб.
4 НГАБ у Менску, ф 24, воп. 1, спр. 3659, арк. 142 адг.; Гл. таксама: Мннская газета. 1917. 8 нояб.
на болыйай частцы Беларусі адбывалася праз спецыяльна для гэтага створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту, які ўзначаліў старшыня Менскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў латыш К.І. Ландар. Фронт і прылеглыя беларускія губерні пакрыліся густой сеткай мясцовых ВРК.
Тым часам апошнія месяцы 1917 года характарызаваліся рэзкім узмацненнем масавай дэмабілізацыі салдат з фронту, галоўным чынам — стыхійнай. У канцы 1917 — пачатку 1918 года на Заходнім фронце непасрэдна на баявых пазіцыях знаходзілася толькі блізу 150 тыс. вайскоўцаў, у запасных часцінах — каля 15 тыс.1 Масавае ўзброенае апірышча дыктатуры заходнефрантавых вайскоўцаў-балыпавікоў у Беларусі няўхільна разбуралася.
У такіх умовах імі былі ажыццёўлены аператыўныя захады па легітымізацыі сябе ў якасці прадстаўніцтва не толькі фронту, але і цывільнага нассльніцтва краю. У другой палове лістапада 1917 года паводле пастановы Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б) адбыліся тры з’езды: III з’езд сялянскіх дэпутатаў Менскай і Віленскай губерняў (18—20 лістапада), з’езд саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці (19 21 лістапада) і II з’езд армій Заходняга фронту (20—25 лістапада). Гэтыя з’езды не абыйдзены ўвагай у літаратуры, неаднаразова публікаваліся іх асноўныя дакументы. Аднак у савецкі час даследнікі ўнікалі іх аналізу, абмяжоўваючыся канстатацыяй, што з’езды замацавалі перамогу Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі і Заходнім фронце2. Між тым пры больш уважлівым прачытанні наяўных матэрыялаў звяртаюць на сябе ўвагу некалькі момантаў.
Як ужо адзначана, ініцыятыва склікання з’ездаў выходзіла не “знізу”, а ад адной і той жа палітычнай групоўкі — заходнефрантавых бальшавікоў, хаця гэтыя форумы закліканыя былі выявіць стаўленне да тагачасных падзеяў з боку розных, зусім не тоесных адзін аднаму сацыяльных пластоў: салдатаў фронту, беларускіх сялян і гарадскіх рабочых краю. Так, загад аб скліканні III сялянскага з’езда Менскай і Віленскай губерняў быў прыняты 4 лістапада бальшавіцкім ВРК у абыход сялянскай арганізацыі — Савета сялянскіх дэпутатаў гэтых
1 ГІобеда советской властн в Белорусснн. С. 359.
Іам же. С 410 411; Круталевпч В.А. Рожденне Белорусской Советской Республн кн. (На путн к провозглашенню республнкн. Октябрь 1917 — декабрь 1918 г). Мн., 1975. С. 45—47; Башко П.К. Советы рабочнх, солдатскнх н крестьянскнх депутатов Белорусснн (март октябрь 1917 г ). Мн.. 1987. С. 215—216: Нестеренко Е Н., Осмоловскнй В.П. Советы Белоруссмн. Октябрь 1917 — январь 1919 г. Мн. 1989. С. 48; і інш
КАСТРЫЧНІЦКАЕ ПАЎСТАННЕ I ПЫТАННЕ ГІРА ЛЁС БЕЛАРУСІ • 149 губерняў, дэмакратычна выбранага на папярэднім з’ездзе ўлетку 1917 года'. 10 лістапада адбылася невядома па якім прынцыпе сабраная “нарада сялянскіх дэпутатаў ад усіх паветаў Менскай і Віленскай губерняў”2. Гэтая нарада з сумнеўнымі паўнамоцтвамі стварае (яўна для падмены легітымнага Савета сялянскіх дэпутатаў) гэтак званае Бюро сялянскіх дэпутатаў Менскай і Віленскай губерняў пры ВРК Заходняга фронту і прызначае на 17 лістапада пачатак з’езда. Яна ж вызначае нормы прадстаўніцтва: па 4дэлегаты ад кожнай воласці і яшчэ ў дадатак — па 1 дэлегату ад кожнага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў і ад кожнага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта на фронце (!)3. Калі зыходзіць нават з такой раскладкі, дык дэлегатаў толькі ад валасцей павінна было з’явіцца на з’езд нс менш за 500. Між тым рэальна з’ехалася ўсяго 335 чалавек4. Адсутнасць спіса дэлегатаў не дазваляе высветліць, колькі сярод іх было сапраўдных сялян, а колькі — функцыянераў рабоча-салдацкіх саветаў і армейскіх ВРК. Аднак прыведзеныя звесткі ставяць пад сумнеў паўнату і правілыіасць прадстаўніцтва сялян Менскай і Віленскай губерняў на іх III з’ездзе.
Затое ў мерапрыемстве, вядомым як з’езд саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, удзельнічала 560 чалавек5, што значна перавышае верагодную лічбу дэлегатаў, калі б яны выбіраліся паводле абвешчанай нормы прадстаўніцтва — па 1 дэлегату ад кожных 5 тыс. рабочых і салдатаў, аб’яднаных вакол саветаў6. He выключана, што шматлюднасць гэтага з’езда тлумачылася зноў жа прысутнасцю людзей з фронту на шкоду прадстаўніцтву ад гарадскіх саветаў Беларусі.
II з’езд армій Заходняга фронту стаўся яшчэ больш шматлюдным: на ім прысутнічала 714 чалавек7. Пры захаванні вызначанай нормы прадстаўніцтва (1 дэлегат прыкладна ад 2 тыс. вайскоўцаў)8 такая лічба ўдзельнікаў з’езда магла атрымацца толькі ў вынадку іх выбрання не ад наяўнай, а ад спісачнай колькасці асабовага складу фронту. Дадзеная акалічнасць дае падставы меркаваць, што прадстаўнічасць франтавога з’езда таксама была ў пэўнай ступені фармальнай.
1 Велнкая Октябрьская соцйалнстнческая революцмя в Белорусснм Т 2. С. 97.
2Там же. С 162.
5Там же. 162 —163.
' Там же С 235 .
5 ІІобеда советской властн в Белорусснн. С. 405.
6 Мннская газета. 1917. 4 нояб.
’ Велнкая Октябрьская соцналнстнческая революцня в Белоруссмн. Т. 2. С. 274.
8 Там же. С. 133—136.
Як бачна, арганізатары з'ездаў загадзя закладвалі такія нормы прадстаўніцтва і ўстанаўлівалі такі парадак выбараў, якія б забяспечылі ў органах улады вобласці і фронту бясспрэчную перавагу вайскоўцаў перад мясцовымі сялянамі і рабочымі.
Абсалютную бальшыню на ўсіх трох з’ездах мелі бальшавікі, што перадвызначыла балыйавіцкі характар ухваленых рэзалюцый і пастановаў.
Кожны з’езд сфармаваў свой выканаўчы орган, якія паводле выпрацаванага ў абласным камітэце РСДРП(б) сцэнарыю аб’ядналіся ў адзін Абласны выканаўчы камітэт саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах). Пры гэтым ад фронту ў яго ўвайшло 100 чалавск, а ад рабочых і салдат вобласці і ад сялян Менскай і Віленскай губерняў — толькі па 35; па некалькі месцаў было зарэзервавана для прафсаюзаў гарадскіх рабочых (11), саюза чыгуначнікаў (4) і саюза службоўцаў поіпты і тэлеграфа (2)‘.
Сфармаваны такім чынам Аблвыкамзах (старшыня М.У. Рагазінскі) прэтэндаваў на заканадаўчую, а ўтвораны ім Савет народных камісараў Заходняй вобласці і фронту (старшыня К.І. Ландар) — на выканаўчую ўладу на ўсёй тэрыторыі дыслакацыі Заходняга фронту, у губернях Менскай, Віленскай, частцы Віцебскай і Магілеўскай2. Беспадстаўнасць такіх прэтэнзій з гледзішча прававых нормаў відавочная. Але разгледжаны вышэй спосаб утварэння гэтых органаў фармальна супярэчыў нават прынцыпам тагачаснай “рэвалюцыйнай праватворчасці” з яе бальшавіцкім імператывам “Уся ўлада Саветамі”. Аблвыкамзах і падсправаздачны яму СНК былі пераважна франтавымі органамі, укамплектаванымі вайскоўцамі, цывільных асоб у іх амаль што не было. Саветы Віцебскай і Магілеўскай губерняў у абласных органах практычна не мелі прадстаўніцтва; у снежні 1917 года там адбыліся губернскія з’езды саветаў, якія выбралі ўласныя органы ўлады. Нарэшце, заходнефрантавая групоўка балынавікоў, што ўсталёўвала сваю ўладу ў Беларусі, складалася з вайскоўцаў рускай. латышскай, габрайскай, польскай, армянскай нацыянальнасцяў, але не мела ў сваім складзе беларусаў, хоць пытанні, якія належала развязваць, датычылі найперш беларускай нацыі3. Тым не менш, за-
; Веллкая Октябрьская соцналнсгнческая револоцмя в Белорусснн. Т. 2. С. 287, 295
2Тамже. С 287,294—299
Нгнатенко Н.М. Октябрьская революцан н самоопределенме Белорусскн. Мн., 1992. С. 43,87.
КАСТРЫЧНІЦКАЕ ПАЎСТАННЕ I ПЫТАННЕ ПРА ЛЁС БЕЛАРУСІ • 151 бяспечыўшы ў створаных для кіравання вобласцю органах сваё поўнае дамінаванне, бальшавікі Заходняга фронту абвясцілі, што “франтавая арганізацыя як самастойная скасоўваецца, уваходзячы цалкам у склад абласнога цэнтра”1. Фактычна такім чынам быў ажыццёўлены манеўр па захаванні ва ўмовах дэмабілізацыі фронту народжаных ім уладных структур шляхам іх мімікрыі пад паўнамоцнае прадстаўніцтва рабочых і сялян Беларусі.
Фармаванне бальшавікамі з дапамогай насілля і дэмагогіі сістэмы свайго адзінаўладдзя, іх імкненне навязаць паўадсталай, знясіленай вайною краіне ўтапічны курс на пабудову сацыялізму выклікала рэзкае непрыманне з боку розных палітычных сілаў. Адзін са спосабаў недапушчэння небяспечнага сацыяльнага эксперыменту многія з іх убачылі ў сгварэнні ў асобных рэгіёнах мясцовых урадаў і абвяшчэнні аўтаномных дзяржаўных адзінак. Каб адасобіцца ад бальшавікоў, у канцы 1917 — пачатку 1918 года нават такія пераважна рускія паводле складу насельніцтва часткі краіны, як Сібір, Дон, Кубань, склікаюць свае абласныя з’езды і фармуюць аўтаномныя органы ўлады. Сярод нярускіх народаў Расіі гэты працэс набыў яшчэ больш акрэсленыя і радыкальныя формы. Абапіраючыся на дэклараванае бальшавікамі права на аддзяленне, кіраўнікі нацыянальна-вызвольных рухаў узмацнілі дзейнасць па стварэнні нацыянальнай дзяржаўнасці сваіх народаў. У снежні 1917 года здабывае незалежнасць Фінляндыя. На Паўночным Каўказе абвяшчаецца Горская рэспубліка і ствараецца Горска-Дагестанскі ўрад, у Паволжы фармуюцца Волжска-Татарскія штаты, на тэрыторыі Казахстана паўстае Алашская аўтаномія, у Крыме ўзнікае Крымска-Татарскі ўрад, Бесарабія абвяшчаецца Малдаўскай рэспублікай і г. д.
Усё больш выразнае дзяржаўна-палітычнае аблічча набывала самавызначэнне суседніх з Беларуссю народаў. У лістападзе 1917 года Украінская Цэнтральная рада абвясціла сябе адзінай уладай на Украіне і актывізавала падрыхтоўку да Украінскага Устаноўчага сходу. Яе ўзброенае апірышча складалі ўкраінскія вайсковыя фармаванні, якія ствараліся і на Заходнім фронце на тэрыторыі Беларусі. Адначасова выявілася, што Цэнтральная рада мела намср далучыць да Украінскай рэспублікі землі, якія лічыліся этнічна беларускімі. У сувязі з гэтым у колах беларускага нацыянальнага руху ўзнікла пэўная заклапочанасць, якую выказаў на старонках “Вольнай Беларусі” Я.Лёсік: “Цяпер на варце інтарэсаў нашага народу стала Вялікая (Беларуская. —
Мннская газета. 1917. 29 нояб.
С.Р.) Рада, і яна павінна пільна сачыць за тым, што робіцца навокала, і бараніць маёнтнасць і цэльнасць айчыны сваёй”1.
Аналагічная праблема паўставала на поўначы Беларусі, бо ўтвораны ў г. Валк Ліфляндскай губерні Латышскі нацыянальны савет, прымаючы рашэннс аб скліганні Латышскага Устаноўчага сходу і правядзенні ўсенароднага плебісйыту, пацвердзіў сфармуляваную раней латышскімі палітыкамі мэту ўключыць у склад самастойнай Латвіі Дзвінскі, Рэжыцкі і Люцынскі паветы Віцебскай губерні2. Гэта непазбсжна ставіла на парадак дня пытанне аб бсларуска-латышскім тэрытарыяльным размежаванні.
У няпэўным становішчы працягвала заставацца заходняя, акупаваная немцамі частка Беларусі. 11 снежня 1917 года Летувіскай Тарыбай была абвешчана незалежнасць Летувы са сталіцай у Вільні пад нямецкім пратэктаратам, пры супольных з Германіяй вайсковай, эканамічнай і мытнай сістэмах3. У дачыненні ж да беларускага пытання кіраўнічыя колы Германіі доўга не маглі вызначыцца. Тым часам узмацняліся прэтэнзіі на землі Беларусі з боку польскіх палітыкаў. якія стараліся ўкараніць у грамадскую думку Еўропы ўяўленне, быццам “населеныя палякамі” Віленская і Гарадзенская губерні выяўляюць жаданнс быць далучанымі да ІІольшчы4.
“Польскі аспект” беларускай праблсмы выразна адчуваўся і ва Усходняй Беларусі. Як паказана вышэй (раздзел I), за гады вайны на гэтай тэрыторыі прыкметна павялічылася колькасць асобаў польскай нацыянальнасці за кошт бежанцаў з этнічнай Польшчы. Пасля падзення царызму палякі разгарнулі ў краі бурную грамадскую актыўнасць, стварылі мноства палітычных, культурна-асветных, дабрачынных арганізацый. Вясной 1917 года толькі ў Менску дзейнічала не менш за 20 польскіх арганізацый5.
Гіасля кастрычніцкіх падзеяў пытанні ўзаемадачыненняў з палякамі рэзка абвастрыліся. Заяўлены бальшавікамі намер раз і назаўсёды скончыць з абшарніцкім землеўладаннем наўпрост закранаў карэнныя эканамічныя інтарэсы буйных мясцовых землеўласнікаў, многія з якіх
1 Л-к Я. Украінская рэспубліка і этнаграфічная граніца // Вольная Беларусь. 1917. 23 лістап ; Тое ж//Лёсік Я. Творы. Мн., 1994. С. 238.
’ Нзвестня Внтебского революцнонного Совета солдатскнх н рабочнх депутатов. 1917. ІЗдек.
5 Problem Litwy podczas wojny: Zbior dokumentow, uchwal, odezw i t.p. Warszawa, 1918. S. 417.
4 Дело народа. 1917. 22окт.
5 Новое Варшавское утро. 1917. 27 н 28 апр.
КАСТРЫЧНІЦКАЕ ПАЎСТАННЕ 1 ПЫТАННЕ ПРА ЛЁС БЕЛАРУСІ • 153 лічылі сябе палякамі. Для арганізацыі процідзеяння гэтаму ва Усходняй Беларусі актывізуюцца польскія шляхоцкія рады: Рада Менскай зямлі, Рада Магілеўскай зямлі, Рада Віленскай зямлі (дзейнічала ў Браслаўскім і Дзісенскім паветах) ды інш.1 Узброеную абарону польскія памешчыкі знайшлі ў асобе створанага з санкцыі расійскага камандавання 1-га польскага корпуса на чале з генералам Ю.ДоўбарМусніцкім. Многія часціны корпуса дыслакаваліся на тэрыторыі Беларусі — у Старым Быхаве, Дуброўне, Дукоры, каля Віцебска; штаб корпуса размяшчаўся ў Менску. У савецкай навуковай літаратуры гісторыя корпуса Доўбар-Мусніцкага разглядалася галоўным чынам у плане яго канфлікту з органамі бальшавіцкай улады2. Між тым фармаванне і дзеянні 1-га польскага корпуса былі яшчэ адным сур’ёзным фактарам, які ўскладняў працэс нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння беларусаў, уносіў дадатковую блытаніну ў клубок сацыяльнакласавых, палітычных і нацыянальных супярэчнасцяў у Беларусі ў канцы 1917 года. Дастаткова сказаць, што польскія актывісты вербавалі ў корпус нетолькі этнічных палякаў, але і каталікоў-беларусаў з Віленшчыны, Меншчыны і іншых месцаў, пераманьваючы такім чынам патэнцыйны кантынгент будучых беларускіх вайсковых фармаванняў’. Паводле некаторых звестак, сярод салдатаў І-га польскага корпуса беларусы-каталікі складалі ад 40 да 60%4. Разглядаючы корпус як адну з падвалін войска будучай незалежнай Полынчы, яго камандаванне афіцыйна заяўляла аб неўмяшанні ва ўнутрырасійкую палітычную барацьбу. Аднак у працэсе нарастання аграрнай рэвалюцыі, пачашчэння разгромаў беларускімі сялянамі польскіх маёнткаў легіянеры Доўбар-Мусніцкага адкрыта станавіліся на абарону абшарнікаў, учынялі над вясковым людам жорсткія расправы, практыкавалі абстрэлы артылерыяй цэлых вёсак. Рабілася відавочным, што польскі корпус гаспадарыць у Беларусі як у сябе дома і не збіраецца адсюль сыходзіць.
Пытанне пра лёс Беларусі надзвычай актуалізавалася ў сувязі з пачатым бальшавікамі працэсам выхаду Расіі з сусветнай вайны. He ат-
1 Woynillowicz E.Wspomnienia 1847-1928. Wilno, 1931. S. 198, 336—337; Deruga A. Z dziejow sprawy bialoruskiej w latach 1917—1918 II Przeglqd Historyczny. 1968. T. 59. zesz. 4. S. 727.
Победа советской властн в Белорусснн С 377—387: Ііностранная военная ннтервенцня в Белорусснн. 1917—1920. Мн.. 1990. С. 47—61;іінш.
3 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн 1. Вільня; Нью-Ёрк; Менск; Прага, 1998. С. 12; НА РБ. ф. 325, воп. 1, спр. 19, арк. 269—270.
4Latyszonek О. Bialoruskie formacje wojskowe. 1917—1923. Bialystok, 1995. S. 50.
рымаўшы адказу на свае прапановы да ўсіх народаў і краін — удзельнікаў вайны неадкладна пачаць перамовы аб “справядлівым, дэмакратычным міры”, ленінскі ўрад узяў курс на падпісанне сепаратнага міру з аўстра-германскім блокам. 9 лістапада 1917 года савецкае кіраўніцтва дазволіла гіалкам, дывізіям, карпусам учыняць на месцах з часцінамі праціўніка асобныя пагадненні аб перамір’і, не чакаючы агульнага замірэння на ўсім фронце*. Гэта быў яшчэ адзін эфектыўны крок папулісцкага кшталту па авалоданні сімпатыямі шырокай салдацкай масы, які адначасова дазваляў пазбавіцца ад самых нелаяльных камандзіраў, што адразу ж сталі ў апазіцыю да такой палітыкі. Ахвярай калізіі, што ўзнікла на гэтай глебе, стаў в.а. Вярхоўнага галоўнакамандуючага М.М. Духонін — ён загінуў ў Магілеве ў выніку матроскага самасуду. Першым савецкім Вярхоўным галоўнакамандуючым стаў прапаршчык М.В Крыленка. Пад гэтай жа маркай быў адхілены ад пасады галоўнакамандуючы Заходнім фронтам ГІ.С. Балуеў2. Неўзабаве II з’езд армій Заходняга фронту выбраў на пасаду галоўнакамандуючага, якую бальшавікі разглядалі “выключна як палітычную”3, іх франтавога лідэра прапаршчыка А.Ф.Мяснікова (Мяснікяна).
Немцы ахвотна ўхапіліся за ўзніклую магчы.масць пазбавіцца ад вайны на два франты, і ў лічаныя дні на многіх участках былі падпісаны перамір’і. 21 лістапада 1917 года ў мястэчку Солы Ашмянскага павета дэлегацыі расійскага Заходняга фронту і нямецкай групы армій генерал-фельдмаршала Г.Эйхгорна падпісалі дамову аб спыненні ваенных дзеянняў — першую на расійскім фронце сусветнай вайны. “Па ўсім Заходнім фронце — поўны кантакт з немцамі і аўсірыйцамі”, — паведамляла 28 лістапада (11 снежня) 1917 года газета “Правда”. 2 снежня ў Берасці паміж Савецкай Расіяй, з аднаго боку, і Германіяй і яе альянтамі — з другога, заключана дамова аб перамір’і на ўсім расійскім фронце, a 9 снежня там пачаліся перамовы аб міры.
У цэнтры перамоваў апынулася пытанне пра лёс акупаваных немцамі тэрыторый былой Расійскай імперыі, якое разглядалася праз прызму прынцыпу самавызначэння нацый. Немцы патрабавалі прызнання права на самавызначэнне за Курляндыяй, Польшчай, Летувой, Ліфляндыяй, Эстляндыяй. Беларусь у гэтым спісе адсутнічала. Савецкая дэлегацыя прыярытэтнай для сябе лічыла задачу спрыяць сусвет-
1 Леннн В.Н. Радмо всем // Полн. собр. соч. Т 35. С. 82; Велнкая Октябрьская соцналчстмческая революцня в Белорусснн. Т. 2. С. 129—130.
: Фронт. 1917. І4нояб.
Велнкая Октябрьская соцналнстнческая революцня в Белорусснн. Т. 2. С. 281.
КАСТРЫЧНІЦКАЕ ПАЎСТАННЕ I ПЫТАННЕ ПРАЛЁС БЕЛАРУСІ • 155 най рэвалюцыі і імкнулася максімальна выкарыстаць агітацыйныя магчымасці мірных перамоваў для рэвалюцыянізавання міжнароднага рабочага класа'. Для прапагандысцкіх мэтаў савецкі бок шырока маніпуляваў лозунгам аб праве нацый на самавызначэнне, трактуючы яго максімальна дзмакратычна. У радыёграме наркама замежных спраў Л.Д. Троцкага “Мір народам”, распаўсюджанай напярэдадні перамоваў, гаварылася: “Лёс народаў, іх гаспадаркі, іх культуры не павінен вырашацца сілай штыкоў — толькі свабодная воля самога народа павінна вызначаць прыналежнасць яго да таго ці іншага дзяржаўнага цэлага ці яго дзяржаўную незалежнасць”. У якасці спосабу волевыяўлення называўся рэферэндум. Пры гэтым заяўлялася, што “бежанцы павінны быць для рэферэндума вернуты, чужыя войскі выдалены". Страты, нанесеныя найбольш пацярпелым абласцям, павінны быць кампенсаваныя “з міжнароднага фонду, складзенага шляхам абкладання капіталістычных класаў усіх дзяржаў — удзельніц вайны...”2 Такая ж заява была зробленая савецкай дэлегацыяй 9 снежня пры адкрыцці перамоваў у Берасці3. Аднак рэалізацыя гэтых шырокавяшчальных лозунгаў з гледзішча перспектываў сусветнай рэвалюцыі ўяўлялася бальшавікам неактуальнай, таму яны не пераводзілі іх у плоскасць практычнай палітыкі ў дачыненні да таго або іншага канкрэтнага народа. У выніку беларуская праблема як самастойная на мірных перамовах у Берасці не фігуравала.
Ніхто, алрача саміх беларусаў, не мог дбаць пра іх дзяржаўнапалітычнае самавызначэнне і культурнае адраджэнне. Толькі цвёрдая воля самога беларускага народа стаць гаспадаром на сваёй зямлі магла скіраваць развязанне пытання аб дзяржаўнай прыналежнасці яго тэрыторыі, аб нацыянальна-культурнай ідэнтыфікацыі беларусаў у адпаведнае іх карэнным інтарэсам рэчышча.
Выразнікам такой волі выступаў беларускі нацыянальна-вызвольны рух. Менавіта ад яго сілы і размаху, ад гатоўнасці шырокіх масаў народа ўспрыняць і падтрымаць нацыянальную ідэю ў першую чаргу залежала вызначэнне лёсу Беларусі ў спрыяльным для саміх беларусаў кірунку.
Рэарганізацыя цэнтральнага органа руху літаральна напярэдадні Кастрычніцкага перавароту, утварэнне Вялікай Беларускай рады. якая магла абаперціся на беларускія струкгуры ў войску, былі вельмі
1 Панцов А.В. Брестскяй мяр // Вопросы нсторяя. 1990. № 2. С. 64.
’ Звезда. 1917. 30 нояб.; Документы внешней полмтякя СССР. Т. 1. М., 1957. С 45—46.
' Мнрные переговоры в Брест-Лнтовске с 22/9 декабря 1917 г. по 3 марта (18 февраля) 1918 г. Т. 1: Пленарные заседання. Заседаняя полмтнческой комяссяя. М., 1920. С. 6—8.
своечасовымі. “I сама цяпер, калі анархія і гаспадарскае бязладдзе разліліся руйнуючай навальніцай па ўсяму цэнтру расійшчыны, беларускі народ утварыў сабе грунтоўны цэнтр, моцную, непарушную падвалу і, згуртаваўшыся ў адну згодную дэмакратычную сям’ю, здолее захаваць сябе і свой край ад бязладдзя, калатні і заняпаду”, — пісаў у тыя дні Я.Лёсік'. Як бачна, на ВБР ускладаліся сур’ёзныя спадзяванні.
Дзякуючы арганізацыйным намаганням Рады, з аднаго боку, і ўплыву аб’ектыўных гістарычных абставін, якія стымулявалі абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці, — з другога, у апошнія месяцы 1917 года прыкметна паскорыўся рост беларускага нацыянальнага руху “ўшырыню” за кошт далучэння да яго прадстаўнікоў розных класаў і сацыяльных групаў. Адзін за адным па ўсёй Беларусі і за яе межамі паўставалі яго новыя арганізаваныя асяродкі. 3 розных паветаў — Вілейскага, Дрысенскага, Слуцкага і іншых — паступала інфармацыя аб ссльскіх сходах, на якіх сяляне галасавалі за аўтаномію Беларусі, за стварэнне нацыянальнага войска, навучанне дзяцей на роднай мове2. У горадзе Дрыса (цяпер Верхнядзвінск) 24 лістапада 1917 года арганізаваўся Беларускі рэвалюцыйны камітэт, старіпынёй якога выбралі кіраўніка Беларускай народнай партыі сацыялістаў Я. Сушынскага. Дрысенскі Беларускі рэўком станавіўся на платформу з’езда вайскоўцаў-беларусаў Заходняга фронту і выказваў гатоўнасць да падначалення Вялікай Беларускай радзе3. У Менску ўзнікла Беларуская вучнёўская грамада (да красавіка 1918 г. аб’яднала ў сваіх шэрагах 328 чалавек) з задачай мабілізоўваць навучэнцкую моладзь горада на падтрымку грамадскіх акцый Вялікай Беларускай рады і Цэнтральнай Беларускай вайсковай рады4. Магчыма, паводле ўзору менскай у канцы 1917 г. засноўваецца вучнёўская грамада ў Калузе з мэтай “аб’яднання навучэнцаў-беларусаў усіх навучальных устаноў на нацыянальнай культурна-асветнай глебе” (на пачатак чэрвеня 1918 г. у арганізацыі было зарэгістравана 60 правадзейных сяброў — ураджэнцаў Гарадзенскай, Віцебскай, Магілеўскай і некаторых паветаў прылеглых губерняў)5. У Бабруйску ў снежні 1917 года створана Беларускае культурнаасветнае таварыства, якое ставіла за мэту спрыяць уздыму культурна-
' Л-к Я. Вялікая Беларуская Рада // Вольная Беларусь. 1917. 30 кастр.; Тое ж II Лё-
сік Я. Творы. С. 225—226.
3Вольная Беларусь 1917 14 і 23 лістап., 8 і 15снеж.
3 Тамсама, 15 снеж.
4 Та.мсама. 8 лістап.; НА РБ, ф. 60, воп. 3. спр. 81, арк. 42; ф 325, воп. I, спр. 8. арк. 108, 125, 132; Аддзел рукапісаў Цэнтр. б-кі АН Летувы, ф. 21, спр. 2231. арк. 155.
5 НА РБ, ф. 4 (Белнацком). воп. I, спр. 77, арк. 35—36
КАСТРЫЧНІЦКАЕ ПАЎСТАННЕI ПЫТАННЕ ПРА ЛЁС БЕЛАРУСІ • 157 га і матэрыяльнага узроўню беларускага народа. Сярод яго актывістаў былі такія вядомыя ў будучым дзеячы беларускай навукі і культуры, як М.В. Азбукін, В.Д. Дружчыц, Ю.В. Бібіла і інш.1 Падобныя культурна-асветныя суполкі, аматарскія мастацкія калектывы паяўляліся ў мястэчках, вёсках, шляхоцкіх засценках.
Бадай, найбольшай актыўнасцю ў гэтым плане вылучаўся Слуцкі павет. Нацыянальныя культурніцкія згуртаванні (у засценку Кутнева, вёсцы Старыца і інш.) сталі ўзнікаць тут яшчэ вясной — летам 1917 года. 3 новага навучальнага года ў Слуцку ў рэквізаваных мясцовымі рэвалюцыйнымі арганізацыямі памяшканнях Траецкага манастыра, настаяцель якога праводзіў чарнасоценную прапаганду (гл. раздзел I), пачала працаваць гімназія з выкладаннем беларускай мовы, гісторыі і геаграфіі Беларусі (у першы год існавання ў гімназіі навучалася 418 дзяцей — лераважна з навакольных вёсак)2. I адразу ж — ужо ўвосень 1917 года — навучэнцы гімназіі засноўваюць культурна-асветнае таварыства “Папараць-кветка”, якое ў наступныя гады па сутнасці ператварылася ў шырокі грамадскі рух патрыятычнай моладзі Случчыны за нацыянальна-культурнае Адраджэнне і беларускую дзяржаўнасць3.
I ўсё ж, як сведчаць гістарычныя крыніцы, на тэрыторыі самога краю нацыянальная ідэя прабівала сабе дарогу з большымі цяжкасцямі, чым у асяроддзі беларускай дыяспары, расцярушанай па неабсяжных прасторах былой імперыі Раманавых. На Бацькаўшчыне гэты рух яшчэ быў даволі спарадычным, створаныя беларускія суполкі звычайна аб’ядноўвалі толькі нямногіх энтузіястаў, пераважна з ліку моладзі; нярэдка яны ўнікалі палітыкі, абмяжоўваючыся культурніцтвам. Распаўсюджанай з’явай было неразуменне, a то і глухое процідзеянне іх працы з боку недасведчанага, нацыянальна дэзарыентаванага тутэйшага абывацеля4.
Болыл востра перажывалі за лёс роднага краю тыя, каго вайна закінула далёка ад дому — бежанцы, салдаты, службоўцы эвакуяваных установаў. Знаходзячыся ўдалечыні ад радзімы, зведаўшы за час
1 Нзвестня Бобруйского Совета рабочнх н содатскнх депутатов. 1917. 30 дек.
2 НГА Беларусі ў г. Менску, КМФ-7, воп. 1, спр. 4, арк. 145; Аддзел рукапісаў Цэнтр. 6-кі АН Летувы, ф. 21, спр. 2218, арк. 57; Вестнвк Мннского губернского комнссарвата. 1917 11 н 29 нюля; Беларускі каляндар на 1927 год. Вільня, Б г. С. 108—109.
5 Лістапад Ю. Узбіліся на свой шлях // Спадчына. 1998. № 1 С. 148—152; Ляхоўскі У. Папараць-кветка" //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. Мн., 1999. С. 404.
4 Архівы БНР. Т. 1. Кн. 1. С. 9; Лістапад Ю. Назв тв. С 148—149; Баршчэўскі A Малая і Вялікая айчына ва ўспрыняцці беларусаў з Усходняй Беласточчыны II Беларусіка-Albaruthenica. Кн. 6: Беларусь паміж Усходам і Захадам. Ч. 1. Мн.. 1997. С 299—303.
блуканняў шмат цяжкасцяў і нягод, яны прагна лавілі кожную вестку аб падзеях у Беларусі, лепш разумелі неабходнасць яе дзяржаўнапалітычнага самавызначэння. Народзінец Беларусі М.І. Мінаеў, напрыклад, пісаў у лістападзе 1917 года з Екацярынаслава, што ў “казаччыне” асела шмат беларускіх бежанцаў, і ад іх імя прасіў прыслаць “родную газету ці часопіс”, каб даведацца, “як жа будуецца наша Рада Беларуская і хто там добра працуе і вядзе парадак”1.
3 узмацненнем пагрозы падзелу краю паміж рознымі дзяржавамі сярод народзінцаў Беларусі нарастала занепакоенасць наконт перспектывы вяртання дамоў, сустрэчы з роднымі, сям’ёй. Трывога за ўласны лёс дапамагала зразумець патрэбу захавання цэласнасці краю, падштурхоўвала да гуртавання вакол пэўнага нацыянальна-палітычнага цэнтра.
Логіка падзеяў падказвала прызнаць у якасці такога цэнтра Вялікую Беларускую раду ў Менску. Так, аформленае 29 кастрычніка 1917 года таварыства беларусаў у Арле “Беларуская хатка” ставіла за мэту, апрача дапамогі бежанцам, абарону “аўтаноміі Беларусі ў яе этнічных межах” і заявіла аб падтрымцы Вялікай Беларускай рады2. 10 лістапада 1917 года ў Казані культурна-асветная суполка “Пралеска”, што існавала тут, была пераўтворана ў Беларускую казанскую раду як аддзел Вялікай Беларускай рады. Апошняя прызнавалася “адзіным правамоцным кіраўнічым нацыянальным органам”. Сімптаматычна, што ініцыятыва такой рэарганізацыі зыходзіла ад службоўцаў Менскага аддзялення Дзяржаўнага банка (яно знаходзілася ў эвакуацыі ў Казані). Беларуская казанская рада выказалася таксама за арганізацыю беларускага войска і правяла збор ахвяраванняў на карысць Цэнтральнай Беларускай вайсковай рады3. Падобныя настроі выявілі беларусы Арэнбурга, дзе ў канцы 1917 года ўтварыўся нацыянальны гурток, які паставіў за мэту “культурнае, палітычнае і эканамічнае развіццё беларускага народа”, збіраў грашовыя сродкі для Вялікай Беларускай рады4. У гэты ж час была створана Беларуская рада ў Пскове5. Актыўна віравала нацыянальнае жыццё сярод беларусаў Адэсы і акругі (іх налічвалася там больш за 100 тыс. чалавек), дзе ў
1 Аддзел рукапісаў Цэнтр. б-кі АН Летувы, ф. 21, спр. 2196, арк. 1 — 1 адг.
’ Васілеўскі Ю. Беларусы на абшарах Расіі // Голас Радзімы. 1994. 25 жн.
5 Грыневіч В. На рэках Вавілону (Успамінкі уцекача) // Беларускі шлях. 1918. 29 чэрв ; Тое ж//Спадчына. 1997. №4. С. 172.
2 Вольная Беларусь. 1918. 14 студз.; Кгупіса. 1918. 14studz.
5 Вольная Беларусь 1918. 14студз.; Янучонак 1. [Станкевіч Я.] Пскоўская Беларус-
кая рада//Гоман. 1918. 12лістап.
снежні 1917 года з’езд вайскоўцаў-беларусаў Румынскага фронту выказаўся за дэмакратычную Беларускую рэспубліку, стварэнне беларускага войска, беларусізацыю народнай адукацыі на Бацькаўшчыне і выбраў Беларускую вайсковую раду Румынскага фронту. (На пачатку 1918 года на Румынскім фронце пачалося фармаванне беларускіх вайсковых часцінаў.) Адначасова ў Адэсе было арганізавана культурнаасветнае таварыства “Беларускі гай”'. Гатоўнасць да гуртавання на нацыянальнай платформе выявілі беларусы розных сацыяльных станаў у Маскве (міліцыянеры, тэлеграфісты-тэхнікі, студэнгы)2. Аналагічны рух пачаўся сярод рабочых-беларусаў Шуі і Іванава-Вазнясенска, Таганрога і г.д.3
Пададзеныя факты не былі адзінкавымі — яны адлюстроўвалі пэўныя агульныя зрухі ў самасвядомасці беларускай дыяспары ў Расіі.
Гэта засведчылі два з’езды бежанцаў з Беларусі, праведзеныя ў Маскве 24—27 верасня і 19—21 лістапада 1917 года Беларускай народнай грамадой. Названыя з’езды, з аднаго боку, адлюстравалі радыкалізацыю лозунгаў нацыянальнага руху, з другога — прадэманстравалі магчымасць дасягнення згоды паміж рознымі грамадска-палітычнымі сіламі Беларусі на грунце агульнанацыянальных інтарэсаў.
Тос, што менавіта з дзейнасцю Беларускай народнай гра.мады аказаліся звязанымі праявы тэндэнцыі да агульнанацыянальнага кансенсусу, было, думаецца, не выпадковым. БНГ і блізкія да яе арганізацыі на тэрыторыі краю (беларускія камітэты ў Оршы, Магілеве і г.д.) мелі шанс абаперціся на болып-менш шырокую падтрымку масаў насельніцтва, паколькі не абыходзілі надзённых для яго сацыяльных праблем; разам з тым яны бачылі ўзаемасувязь гэтых праблем з нацыянальным беларускім пытаннем, але не рабілі на ім моцнага акцэнту, бо сацыяльна-эканамічнае і нацыянальна-культурнае развіццё краю ўяўлялі толькі ў складзе Расійскай дзяржавы, пад патранажам рускай культуры. Аб’ектыўна яны знаходзіліся як бы ў цэнтры беларускага палітычнага спектра — і паводле шкалы класава-палітычнай дыферэнцыяцыі, і паводле іх памяркоўнай пазіцыі ў нацыянальным пытанні, пазбаўленай як нігілізму, так і радыкалізму.
Дадзеная акалічнасць паспрыяла таму, ніто на маскоўскіх бежанскіх з’ездах пры абмеркаванні жыццёва-практычных, надзённых праб-
1 Волыіая Беларусь 1917. 8 снеж.; Чырвоны шлях. 1918. № 7/8. С 20; ІЦавлннскнй
Н.Б. Белорусскпе органвзанян в 1917-1918 гг. в Одсссе Н Веснік Бел. дзярж. ун-та
Серыя 3: Гісторыя. Фыасофія. Паліталогія . 1996. № 1. С. 24—27.
■ НА РБ, ф. 325, воп I, спр. 21. арк. 26 адг.
5 Тамсама
лем беларускай рэчаіснасці (становішча бежанцаў і магчымасці дапамогі ім, аднаўленне пасля вайны разбураных сёлаў і вёсак краю, пытанні рээвакуацыі ў Беларусь навучальных установаў і г. д.) паразумеліся прадстаўнікі розных плыняў і арыентацый •— і схільныя да абсалютызацыі нацыянальна-культурніцкіх праблем дэлегаты ад БСГ і менскага беларускага цэнтра (Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый, Вялікай Беларускай рады), і больш памяркоўны стары народнік А.В.Бонч-Асмалоўскі, і цвёрдыя прыхільнікі заходнерусізму.
He стаў недасягальным кампраміс і ў пытанні пра будучы дзяржаўна-палітычны статус Беларусі. ГІа дамаганні тых, для каго аўтаномія яшчэ ўяўлялася недапушчальным “сепаратызмам”, у рэзалюцыю вераснёўскага з’езда гэтае патрабаванне фармальна не было ўлучанае. Абмежаваліся болып сціплым пажаданнем “шырокага абласнога самакіравання” Беларусі, існаванне якой, — гэта асабліва падкрэслівалася, — “магчымае толькі ў межах Расійскай рэспублікі”. Аднак вышэйшаму органу абласнога самакіравання належала, паводле рэзалюцыі, надаць не толькі распарадча-кіраўніцкія, але і заканадаўчыя правы, што фактычна азначала б афармленне менавіта аўтаномнага статусу1.
На з’ездзе ў лістападзе, калі з прыходам да ўлады бальшавікоў навісла пагроза леварадыкальнай дыктатуры, фобіі сепаратызму былі адкіну гыя і наўпрост заяўлена, ujto Беларусь павінна ўяўляць сабой “самастойную дэмакратычную рэспубліку” ў складзе агульнарасійскай федэрацыі і “карыстацца тэрытарыяльна-нацыянальнай аўтаноміяй у межах этнаграфічнай тэрыторыі беларускага народа; па-за гэтымі межамі беларусы павінны мець нацыянальна-персанальную аўтаномію”. Больш за тое, прыярытэт у арганізацыі нацыянальнадзяржаўнага самасцвярджэння беларускага народа быў прызнаны (нягледзячы на непаразуменні паміж БНГ і Беларускай сацыялістычнай грамадой, якая мела пераважны ўплыў у менскім беларускім цэнтры) за Вялікай Беларускай радай у Менску. Ёй даручалася “абвясціць Беларусь дэмакратычнай рэспублікай, а сябе — часовым вярхоўным заканадаўча-адміністрацыйным органам краю і кіраваць Беларускай рэспублікай да склікання Беларускага Устаноўчага сходу”, які яна ж павінна была і склікаць. Пры гэтым завастралася ўвага на безумоўнай неабходнасці “зліць усе плыні беларускай палітычнай думкі ў будучай адказнай працы”2.
1 НА РБ, ф. 325, воп. I, спр. 2, арк. 35; Вестннк Мйнского губернского комнссара. 1917. 30 сент.
! Оршанскнй вестннк. 1917. 5 нбдек.
Абнадзсйлівы шанс вырашыць праблему самавызначэння Беларусі ў інтарэсах яе карэннага насельніцтва давала далучэнне да беларускага руху вайскоўцаў. ІІасля з’езда беларусаў Заходняга фронту і ўтварэння Цэнтральнай Беларускай вайсковай рады гэты працэс атрымаў даволі шырокі размах. “Беларускі нацыянальны рух у войску набывае характар стыхійнасці”, — паведамляла 26 кастрычніка 1917 года “Мннская газета”. ГІа прыкладзе іншых нацыянальнасцяў многія народзінцы Беларусі, што служылі ў расійскай арміі, збіраліся на мітынгі і сходы, на якіх горача абмяркоўвалі становішча ў родным краі, выказвалі ірывогу за яго будучыню ў сувязі з меркаваным падпісаннем міру з немцамі, аб’ядноўваліся ў нацыянальныя згуртаванні і выступалі за неадкладнае вылучэнне беларусаў у асобныя воінскія часціны.
Прывядзем некалькі тыповых фактаў.
Беларусы 2-га Сібірскага марцірнага артылерыйскага дывізіёна на сходзе 7 снежня 1917 года канстатавалі, што “хвалі анархіі і грамадзянскай вайны заліваюць Расійскую рэспубліку.”, яны “пагражаюць паглынуць усе заваёвы вялікай рэвалюцыі”, і сярод гэтых хваляў “ужо вымалёўваецца здань дэспатыі”. У сувязі з пастаноўкай пытання аб міры, якое вырашаецца савецкім урадам “са злачынным легкадумствам", можа рухнуць “вялікі запавет рэвалюцыі — права нацыі на самавызначэнне”. Над бсларускім народам навісае пагроза “стаць ахвярай сквапнага міжнароднага імперыялізму”. Шлях выратавання кожнай нацыі і ўсёй Расійскай дзяржавы беларусы-артылерысты бачылі ў “напружанай самадзейнасці ўсіх народаў, што насяляюць Расію, дзеля трывалага рэвалюцыйнага парадку кожнай нацыі на сваёй тэрыторыі”. Для гэтага яны заклікалі “ўсіх таварышаў беларусаў згуртавацца вакол Вялікай Беларускай рады — адзінай правамоцнай установы ў краі”, і арганізаваць “рэальную сілу” — нацыянальныя беларускія часціны'.
З’езд беларусаў 5-й арміі (10—12 снежня 1917 г.) заявіў, што “Беларусь павінна быць непадзельнай”, яе лёс нельга аддаваць у рукі “выгіадковых людзей”, кіраваць ёю павінен “нацыянальны дэмакратычны беларускі ўрад”. З’езд прызнаў “пажаданым і неабходным" неадкладны дэмакратычны мір, “але не за кошт Беларусі”, у сувязі з чым запатрабаваў “прысутнасці ў мірнай дэлегацыі прадстаўнікоў Беларусі з правам вырашальнага голасу”, і выказаўся за “неадкладнае ўгварэнне нацыянальных беларускіх войскаў’”.
1 РДВГА, ф. 2003, воп. 4, спр 49, арк. 258—259 адг.
2 Тамсама, арк. 264.
За гэтакія заявы і рэзалюцыі прагаласавалі ўвосень 1917 года на сваіх сходах вайскоўцы-беларусы Петраградскага і Бабруйскага гарнізонаў, вайсковых часцін у Пскове і Смаленску, 3-га Сібірскага армейскага корпуса, 2-й асобнай цяжкай артылерыйскай дывізіі, 9-й артылерыйскай брыгады, іншых часцін і злучэнняў1.
Патрабаванні, выказаныя на гэтых сходах, былі падмацаваныя пастановамі з’ездаў вайскоўцаў-беларусаў, што следам за Заходнім фронтам адбыліся ў лістападзе — снежні 1917 года на ГІаўночным, Паўднёва-Заходнім і Румынскім франтах. У цэнтры ўвагі з’ездаў знаходзілася праблема нацыянальна-дзяржаўнага статусу Беларусі. Напрыклад, на з’ездзе беларусаў Паўночнага фронту (15—22 лістапада 1917 г., Віцебск) у адпаведнай рэзалюцыі было абвешчана “неадлучнае права беларусаў на поўнае самавызначэнне і аб'яднанне як самастойнай галіны славянства”. Прызнаючы прынцып федэрацыі народаў Расіі, дэлегаты лічылі, што Беларусь павінна мець свой “вышэйшы орган” — дэ.макратычна выбраную Беларускую Краёвую раду. У яе распараджэннс налсжала перадаць без выкупу ўсю зямлю, лясы, нетры і водныя прасторы, а таксама фабрыкі і заводы. Да выбрання Беларускай Краёвай рады ў якасці часовага органа ўлады ў Беларусі з’езд прызнаваў Выканаўчы камітэт Вялікай Беларускай рады, папоўнены прадстаўнікамі саветаў сялянскіх дэпутатаў — па 1 ад кожнага павета. У спецыяльнай рэзалюцыі выказваўся пратэст супраць прэтэнзій на беларускія землі з боку суседзяў. ГІадпісанне міру з’езд лічыў магчымым “толькі ў міжнародным маштабе на аснове права народаў на самавызначэнне без анексій і кантрыбуцый”, пры абоолжопым vmene v мірных перамовах прадстаўнікоў Беларусі. Як і многія іншыя тагачасныя оелар?^.-;„ Ліорумы, з’езд воінаў-беларусаў Паўночнага фронту прызнаў “утварэнне Ьелар7—„„ — у ц«,^Гашпі час крайне неабходным і неадкладным”2.
У выніку палкавых, дывізійных, карпусных, армейскіх і франтавых сходаў і з’ездаў вайскоўцаў-беларусаў была сфармаваная сістэма беларускіх вайсковых арганізацый, якую вянчала Цэнтральная Беларуская вайсковая рада ў Менску. ІІамаганнямі гэтых арганізацый удалося зрабіць першыя практычныя крокі па стварэнні беларускіх узброеных адзінак. Дазвол на іх фармаванне быў атрыманы яшчэ ад генера-
1 РДВГА, ф. 2003, воп. 4, спр. 49, арк. 260—261; НА РБ, ф. 60, воп. 3. спр. 171, арк. 100—108, 111,119—120; йзвестня Бобруйсквх Советов рабочнх м солдатскмх депутатов. 1917. 29 нояб.; Белорусская рада. 1917. 30 нояб.; Вольная Беларусь. 1917. 8 снеж.; Гоман. 1918 12лістап.
: НА РБ, ф. 4 (Белнацком), воп. 1, спр. 96, арк. 194—196.
ла М.М. Духоніна1. Савецкія ўлады напачатку таксама дапускалі стварэнне нацыянальных палкоў (пры ўмове, што яны будуць арганізаваныя на тых жа рэвалюцыйных прынцыпах, на якіх перабудоўвалася расійская армія, і не будуць трымацца нейтралітэту ва ўнутрыпалітычнай барацьбе ў Расіі)2. Карыстаючыся гэтым, дзеячы ЦБВР сфармавалі на Паўночным фронце беларускі ўланскі полк у ваколіцах Пскова (пазней быў пераведзены ў Оршу і вёў баі супраць легіёнаў Доўбар-Мусніцкага) і беларускі пяхотны полк у Віцебску. Пачалося фармаванне 1-га Беларускага палка і на Заходнім фронце — на базе 289-га запаснога палка, які размяшчаўся ў Менску3.
С гварэнне першых нацыянальных вайсковых часцін давала падставы для пэўнага аптымізму, у той жа час перспектывы заставаліся вельмі неакрэсленымі. Драматызм тагачаснай сітуацыі палягаў у тым, што, як неаднаразова адзначалася вышэй, больш адчувальную падтрымку нацыянальная ідэя знаходзіла не на тэрыторыі самой Беларусі, а па-за яе межамі, куды ў выніку мабілізацый, эвакуацый і бежансгва перамясцілася вялікая частка карэннага насельніцтва. Многія ж з тых, што засталіся, разам з салдатамі Заходняга фронту ў самы вырашальны момант падпалі пад гіпноз балыпавіцкіх абяцанак аб міры, зямлі, уладзе працоўных і іншых дабротах. Яскравым (і аб’ектыўным) адлюсіраваннем такіх настрояў былі вынікі выбараў ва Усерасійскі Устаноўчы сход, якія праходзілі ў лістападзе 1917 года. Справа ўскладнілася яшчэ тым, што беларускія нацыянальныя арганізацыі павялі сябе пад час гэтай важнай кампаніі нязладжана. Выразна выявілася іх палітычная нявопытнасць, не пераадоленыя ўзаемныя супярэчнасці і арганізацыйная раз’яднанасць. Тэндэнцыя да кансалідацыі на агульнанацыянальнай платформе дала ў гэтым выпадку збой. Лідэры БСГ, не здолеўшы дараваць Беларускай народнай грамадзе рэверансы ў бок заходнерусізму, не падтрымалі яс прапановы аб выпрацоўцы супольнай тактыкі на выбарах і звароце да расійскіх эсэраў з просьбай выдзеліць прадстаўнікам беларускіх арганізацый некалькі месцаў у эсэраўскіх кандыдацкіх спісах4. Беларуская сацыялістычная грамада вылучыла на выбарах самастойныя спісы па Менскай і Заходнсфран-
1 Савіцкі В. Беларускае войска: ад ідэі да спроб рэалізацыі // Беларускі гістарычны часопіс. 1994. №4, С. 60—61.
’ йзвестня ЦЙК н Петроградского Совета рабочнх н солдатскнх депутатов 1917 24 м 25 нояб.; Велнкая Октябрьская соцналнстнческая революцня в Белорусснн. Т. 2. С. 394.
3 Савіцкі В. Назв тв. С. 61.
4 НА РБ. ф. 325, воп. I, спр. 2, арк. 34, 44: П Б [Бадунова П.]. Памяці А.Бурбіса// Адраджэньне. Сшытак 1. Мн., 1922. С. 274.
тавой выбарчых акругах. БНГ намерылася аднаасобна звярнуцца да ПСР і спачатку атрымала абяцанне выдзеліць ёй некалькі месцаў. Але пасля, як не без злараднасці паведамляў Я.Дыла, ЦК ГІСР, “угледзеўшы, што зблытаў БНГ з БСГ, адмовіўся ісці разам з ёю”1. Гэта прымусіла БНГ пайсці на выбары па Магілеўскай акрузе ў блоку з непараўнальна менш уплывовымі за ПСР групоўкамі — магілеўскім Беларускім камітэтам, гомельскім Саюзам беларускай дэмакратыі і аршанскім Беларускім народным камітэтам2. Раз’яднанасць дзвюх найбольш моцных беларускіх арганізацый — БСГ і БНГ, пазбаўленне сябе падтрымкі з боку такой уплывовай сілы, як ІІартыя сацыялістаўрэвалюцыянераў, мелі сумныя наступствы: ні па адной з акругаў ніводзін беларускі кандыдат ва Устаноўчы сход не прайшоў.
Па трох беларускіх акругах (Віцебскай, Магілеўскай, Менскай) і Заходнім фронце 1614 тыс. галасоў (50,72%) атрымалі бальшавікі. Больш як мільён удзельнікаў выбараў (32,21%) прагаласавалі за агульнарасійскую Партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Беларускія ж партыі і аб’яднанні сабралі толькі 19 тыс. галасоў (0,59%)’. Акрамя названых вышэй прычын, на такі вынік паўплывала і пасіўнасць беларускіх адраджэнцаў, абумоўлсная тым, што ўвосень 1917 года кіраўнікі нацыянальнага руху перасталі разглядаць Усерасійскі Устаноўчы сход як самую аўтарытэтную дэмакратычную канстытуанту і пераарыентаваліся на скліканне Усебеларускага з’езда і ў перспектыве — Беларускага Устаноўчага сходу4. (Гл. таксама раздзел II.) Незалежна ад гэтага паражэнне на выбарах было для беларускага руху моцным ударам, бо перашкаджала яму здабыць рэпутацыю ўплывовай палігычнай сілы, з якой належыць сур’ёзна лічыцца.
На такім фоне, зыходзячы з таго, што сітуацыя ў Беларусі і вакол яе з небывалай вастрынёй паставіла на парадак дня патрэбу дзяржаўнапалітычнага самавызначэння беларускага народа, адразу некалькі беларускіх цэнтраў пачынаюць у сярэдзіне лістапада 1917 года працу па скліканні агульнанацыяналыіага форуму — Усебеларускага з’езда (гл. наступны параграф).
Натуральна, ідэя з’езда не магла спадабацца кіраўнікам Аблвыкамзаха і СНК Заходняй вобласці і фронту, якія ўбачылі ў ім замах на
' Вольная Беларусь 1917. 30 кастр.
’ НА РБ, ф. 863, воп. 1, спр. 2, арк. 242—242 адг., Могнлевская жнзнь. 1917. 20 окт.
’ Урбановнч A А. Тактнка полнтнческнх партнй Белорусснн в пернод подготовкв н проведення выборов в Учреднтельное собранне (март 1917-январь 1918 гг.): Автореф. днс. ... канд. мст. наук. Мн.. 1993. С. 16—17.
4 Гл.: Лёсік Я. Творы. С. 221-223, 242—246; Грыб Т. Змаганне за незалежнасць Беларусі // Н А РБ, ф. 458, воп. 1, спр. 22, арк. 2—3.
свак> асабістую ўладу ў краі. Скліканне з’езда з мэтай заснавання нацыянальнай дзяржаўнасці, вядома ж, супярэчыла і ідэалагічным устаноўкам бальшавікоў, не ўпісвалася ў іх дактрыну інтэрнацыянальнай класавай барацьбы і сусветнай пралетарскай рэвалюці. Дэкларуючы права нацый на самавызначэнне аж да аддзялення, бальшавікі зусім не мелі намеру расчляняць былую імперыю. “Наша партыя ніколі не стаяла за разбурэнне ўзніклых вялікіх арганізмаў і стварэнне дробных нацыянальных рэспублік, — пісала 9 снежня 1917 года выдаваемая ў Магілеве газета “Революцмонная Ставка”. — Наша партыя ў дадзеным выпадку гатова прызнаць пэўныя заслугі імперыялізму, які прывёў да ўтварэння новага тыпу дзяржаваў — наднацыянальнай дзяржавы”. Газета сцвярджала, што “час нацыянальных дзяржаў ужо прайшоў, што мы ідзём да наднацыянальнага аб’яднання дэмакратыі”.
Карыстаючыся пераважным уплывам на электарат, мясцовыя бальшавікі разгарнулі масіраваную кампанію па дыскрэдытацыі беларускай ідэі, сталі ўсяляк тармазіць далейшае разгортванне нацыянальнага руху, чыніць арганізацыйныя перашкоды скліканню Усебеларускага з’езда. 3 іх падачы III з’езд саветаў сялянскіх дэпутатаў Менскай і Віленскай губерняў (лісгапад 1917 г.), Віцебскі губернскі з’езд саветаў рабочых, салдацкіх і батрацкіх дэпутатаў (снежань 1917 г), асобныя сялянскія сходы, салдацкія мітынгі прынялі антыбеларускія рэзалюцыі, у якіх беларускі рух абвяшчаўся “інтрыгай польскіх паноў”, яго лідэры абвінавачваліся ў імкненні да “нацыянальнай дыктатуры”, выказваліся пратэсты супраць склікання Усебеларускага з’езда і арганізацыі нацыянальнага войска'.
2 снежня 1917 года Аблвыкамзах прыняў пастанову “неадкладна расфармаваць польскія легіёны і не дапускаць фармавання беларускіх воінскіх часцін”2. Вярхоўны Галоўнакамандуючы М.В. Крыленка выдаў загад аб прыпыненні фармавання нацыянальных палкоў і забароне нацыянальных з’ездаў у прыфрантавой паласе3.
Усебеларускі з’езд, такім чынам, збіраўся ва ўмовах рэзка ўзрослай канфрантацыі паміж савецкай уладай у Беларусі і беларускімі арганізацыямі, што не абяцала яму спакойнай працы і лёгкага дасягнення чаканых вынікаў.
■ Велнкая Октябрьская соцналнстмческая революцмя в Белорусснн. Т. 2. С. Ill, 235, 390, 547—548.
3 Там же. С. 356.
3Там же. С. 471—472.
УСЕБЕЛАРУСКІ З’ЕЗД (СНЕЖАНЬ 1917 г.)*
Дзякуючы гістарычнай значнасці Усебеларускі з’езд 1917 года пакінуў прыкметны след у літаратуры. ГІершыя адлюстраванні і інтэрпрэтацыі з’езда належалі яго арганізатарам і ўдзельнікам — П.Крачэўскаму, Я.Канчару, А.Цвікевічу, М.Касцевічу (псеўд. М.Краўцоў), Т.Грыбу, А.Прушынскаму, Зм.Жылуновічу (Ц.Гартны), К.Езавітаву, a таксама праціўнікам з ліку заходнефрантавых бальшавікоў В.Кнорыну, К.Ландару, Г.Усцінаву (псеўд. Г.Фанвіч) ды інш. Салідная падборка дакументальных матэрыялаў пра Усебеларускі з’езд была апублікаваная на эміграцыі Я.Запруднікам'. Сярод даследванняў, выкананых у рамках савецкай афіцыйнай гістарыяграфіі, адноснай грунтоўнасцю і навізной вызначаліся адпаведныя раздзелы ў кнігах І.М.Ігнаценкі2 і В.А.Круталевіча3. Пазней І.М.Ігнаценка прапанаваў перапрацаваны варыянт навуковай рэканструкцыі з’езда4. Перадрук В.У.Скалабанам справаздачы пра Усебеларускі з’езд яго ўдзельніка Я.Ярушэвіча (далей — “справаздача Я.Ярушэвіча”), якая па гарачых слядах друкавалася ў газеце “Белорусская рада” (снежань 1917 — студзень 1918 гг.)5, і публікацыя С.А. Шупам пратаколаў з’езда, выяў-
* Больш разгорнуты варыянт дадзенага параграфа гл.: Рудовіч С. Усебеларускі з’езд 1917 года як зачатак станаўлення палііычнай нацыі беларусаў Н Пагоня (Гродна). 1999. 24 чэрв., 1,8, 15, 22 і 29 ліп.
1 Запруднік Я Да першага Усебеларускага з'езду 1917 году: Дакументы і матэрыялы Ц Запісы (Мюнхен). Кн. 2. 1963. С. 181—204; Кн. 3. 1964. С. 131 — 176; Кн. 4. 1966. С. 217—247.
2 Нгнатенко Й.М Беднейшее крестьянство — союзннк пролетарната в борьбе за победу Октябрьской революцнм в Белорусснн Мн., 1962. С. 353—376.
’ Круталевмч В.А. Рожденне Белорусской Советской Республнкн (На пута к провозглашенню республнкн Окт. 1917— дек. 1918г.)Мн., 1975. С. 123—147.
2 йгнатенко Й.М. Октябрьская революцня н самоопределенне Белорусснн. Мн.. 1992. С. 41—101.
5 Усебеларускі з’езд 1917 года: сведчанне сучасніка / Падрыхтаваў да друку В.Скалабан П Беларускі гістарычны часопіс (далей: БГЧ). 1993. № I С. 62—69; № 2, С. 46—55; № 3, С 61—69; № 4. С. 49—61.
леных у Дзяржаўным архіве Летувы' (абодва матэрыялы былі практычна недаступныя беларускім даследнікам), капітальна ўзбагацілі базу крыніц па гісторыі з’езда найбольш інфарматыўнымі і дакладнымі дакументамі. Хоць апошнім часам убачылі свет некалькі артыкулаў пра асобныя бакі гэтай “вехавай” (Я. Запруднік) падзеі ў гісторыі Беларусі2, але дэталёва названыя дакументы не аналізаваліся. Выкарыстанне новых крыніц, а таксама іншы канцэптуальны ракурс дазваляюць удакладніць фактаграфічны бок Усебеларускага з’езда і яго ролю ў нацыянальна-дзяржаўным самасцвярджэнні беларускага народа.
Нараджэнне задумы правесці Усебеларусі з’езд традыцыйна звязваецца ў літаратуры з Вялікай Беларускай радай (ВБР) у Менску. Яна разам з Цэнтральнай Беларускай вайсковай радай і Беларускім выканаўчым камітэтам Заходняга фронту звярнулася ў лістападзе з адозвай “Да ўсяго народа беларускага”, у якой заклікала суродзічаў прысылаць 5 снежня 1917 года дэлегатаў у Менск на Усебеларускі з’езд3. “Нечакана” ў ВБР з’явіўся канкурэнт — Беларускі абласны камітэт у Петраградзе, які быццам бы “псрахапіў” ідэю склікання з’езда. Такі погляд уяўляецца нам некалькі спрошчаным. Як паказана ў папярэдніх параграфах, думка пра скліканне агульнакраёвага форуму цыркулявала ў мясцовых арганізацыях самай рознай палітычнай накіраванасці яшчэ з вясны 1917 года. Аналіз храналогіі падзеяў, звязаных са скліканнем з’езда, сведчыць, што арганізацыйную яго надрыхтоўку пачалі адразу некалькі беларускіх асяродкаў практычна адначасова і, відаць, незалежна адзін ад аднаго. Выканаўчым камітэтам Вялікай Беларускай рады пастанова аб скліканні ў Менску з’езда была прынятая 14 лістапада, адпаведны цыркуляр на месцы з запрашэннем прыслаць дэлегатаў датаваны 18 лістапада4. Літаральна ў тыя ж дні, 13—14 лістапада, цэнтр па скліканні Усебеларускага з’езда афармляецца ў
1 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі (далей: Архівы БНР) / Укладанне, падрыхтоўка тэксту, уступны артыкул, каментары, пераклады, паказальнікі, кампутарны набор, макет С. Шупы. Т. 1. Кн.1. Вільня, Нью-Ёрк; Менск; Гірага. 1998. С. 15—38.
2 Багдановіч А.Г. Праблема нацыянальнай дзяржаўнасці на I Усебеларускім з'сздзе (снежань 1917 года) II Гуманітарна-эканамічны веснік. 1997. № 3. С. 19—25; Скалабан В Удзелва Усебеларускім з’ездзе 1917 г. як падстава д;ія рэпрэсій//Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі: Мат. навук.-практ. канферэнцыі Мн , 1998. С. 132—136; Ён жа. Усебеларускі з’езд 1917 года негвалтоўны спосаб змагання за адбудову беларускай дзяржаўнасці II Ненасілле і Беларусь. Б. м.. 1999. С. 9—15. (На жаль, вельмі цікавы і важны аспект тэмы, заяўлены ў назве апошняй публікацыі, фактычна застаўся не раскрыты аўтарам).
’Турук Ф. Бслорусское двнженне: Очерк нсторян нацнонального м революймонного двнження белорусов. М., 1921. Прнлож. 13. С. 95—98.
4 НА РБ. ф. 325, воп. I, спр. 2, арк, 67, 68, 77: ф. 60. воп. 3, спр 81. арк 19.
Петраградзе — у асобе Беларускага абласнога камітэта (БАК) пры Усерасійскім савеце сялянскіх дэпутатаў'. У склад БАК увайшла частка дэлегатаў ад беларускіх губсрняў на Першым (май 1917 г.), Надзвычайным (лістапад) і Другім (лістапад—снежань 1917 г.) усерасійскіх з’ездах сялянскіх дэпутатаў, прадстаўнікі некаторых мясцовых сялянскіх, вайсковых арганізацый, асобныя сябры Усерасійскага Устаноўчага сходу ад Беларусі усяго 70 чалавек на чале з дзеячам сялянскага руху ў Беларусі кааператарам Я.С. Канчарам. 17 лістапада БАК абнародаваў свой намер “узяць на сябе пачын склікання надзвычайнага беларускага з’езда”2.
Да сярэдзіны лістапада сваю схему арганізацыі ўлады ў Беларусі распрацаваў і трэці асяродак — Беларуская народная грамада (БНГ) у Маскве, да якой прымыкалі беларускія арганізацыі Магілева, Оршы і Гомсля. Яны прапаноўвалі склікаць 5 студзеня 1918 года ў Магілеве Беларускі народны савет як часовы орган улады і абавязаць яго правесці выбары ў пастаянны орган — Беларускую краёвую думу3. Але пасля абнародавання ініцыятываў ВБР і БАК аб скліканні Усебеларускага з’езда ў БНГ ад свайго праекта адмовіліся і падключыліся да працы менскага і петраградскага цэнтраў4.
Існаваў і яшчэ адзін ініцыятар склікання Усебеларускага з’езда — гэтак званае Краёвае арганізацыйнае бюро5. Яно ўтварылася ў Менску ў лістападзе 1917 года з прадстаўнікоў Савета сялянскіх дэпутатаў Менскай і Віленскай губерняў, саюзаў настаўнікаў, паштовых службоўцаў і іншых арганізацый з намерам склікаць з’езд не раней чым у канцы снежня 1917 года6. Паводле А.Гаруна, Краёвае арганізацыйнае бюро рзпрэзентавала “правыя і масквафільскія элементы, хаця і пад сцягам расійскіх рэвалюцыйных партый”7.
Той факт, піто адначасова чатыры палітычныя цэнтры распачыналі ў лістападзе 1917 года працу па стварэнні агульнакраёвага органа ўлады, сведчыць, наколькі надзённым у тыя часы было пытанне сама-
1 Канчер Е.С Нз нсторнн обіцественных, нацнональных н рсволіоцнонных двнженнй белорусов. Ч. 2. Вып. 1 М., 1918. С. 3—4, 7; To же// Неман. 1993. № 1. С. 138—139, 141. 145—146 (Далей цытуецца паводле апошняй публікацыі).
7 НА РБ. ф. 60, воп. 3. спр. 81, арк. 18 адг.; Канчер Е.С. Різ нсторнн... С. 143—145.
3 НА РБ, ф. 325, воп. 1, спр. 2, арк. 83—85 адг.
4 Оршанскнй вестннк. 1917. 5 н 6 дек.
5 А.Н.[А. Новадворскі — Гарун A.J 3 цяжкім возам на гнілой грэблі II Беларускі шлях. 1918. 16 крас.; Тое ж // Літаратура і мастацтва. 1991. 8 лістап.; БГЧ. 1993. № 2. С. 48; № 3. С. 64; № 4. С. 54.
6 НА РБ, ф. 325, воп 1, спр 21, арк. 160— 161
7 А.Н |А. Новадворскі]. Назв тв. // Літаратура і мастацтва. 1991.8 лістап.
КАСТРЫЧНІЦКАЕ ПАЎСТАННЕ 1 ПЫТАННЕ ПРА ЛЁС БЕЛАРУСІ • 169 арганізацыі Беларусі ў асобную і цэласную дзяржаўна-палітычную адзінку.
Асноўная падрыхтоўчая праца да з’езда была сканцэнтраваная ўрэшце ў двух цэнтрах — Вялікай Беларускай радзе (якой падпарадкоўвалася Цэніральная Беларуская вайсковая рада) у Менску і Беларускім абласным камітэце ў Петраградзе. ІІаміж імі ўспыхнула даволі вострае суперніцтва, якое працягвалася і на самім з’ездзе. Яно было вынікам таго, што дзве арганізацыі рэпрэзентавалі плыні ў беларускім грамадстве з рознымі падыходамі да развязання нацыянальнага пытання.
Вялікая Беларуская рада, народжаная бсларускім нацыянальнавызвольным рухам, гуртавала вакол сябе носьбітаў нацыянальнай ідэі, галоўным чынам прыхільнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, для якіх дзяржаўнасць Беларусі, яе нацыянальна-культурнае адраджэнне ўяўлялі самадастатковую каштоўнасць, грамадскі ідэал, якому варта было прысвяціць свае жыцці.
Спехам аформлены Беларускі абласны камітэт увасабляў сілы, якія яшчэ зусім нядаўна непрыхільна ставіліся да намаганняў адраджэнцаў. Палітычнае аблічча БАК было пераважна неанародніцкім, бальшыня яго актывістаў былі сябрамі або спачувальнікамі агульнарасійскіх партый эсзраў і энэсаў. Паводле нацыянальнага складу ў камітэце пераважалі бсларусы, якія трымаліся “усходняй”, прарасійскай арыснтацыі. Іх нацыянальная самасвядомасць была замешаная на стэрэатыпах заходнерусізму, аднак з большай (Я.Канчар, А.Кусэ-Цюз, Е.Макарэвіч) ці меншай (П.Караткевіч, А.Аношка) хуткасцю эвалюцыянавала ў бок беларускай нацыянальнай ідэі. Асобныя члены камітэта (М.Гольман) да 1917 года наагул не мелі беспасярэдняга дачынення да грамадскага жыцця Беларусі.
Супастаўленне праграмных дакументаў, распаўсюджаных абодвума цэнтрамі ў лістападзе 1917 года, паказвае, што да гэтага часу погляды “абласнікоў” прыкметна наблізіліся да платформы беларускіх адраджэнцаў. 1 тыя, і другія выказваліся за аўтаномію Беларусі ў агульнарасійскай федэрацыі'. Але заўважаюцца і адрозненні. “Радаўцам” Беларусь уяўляецца ўжо асобнай рэспублікай, якая на роўных правах з такімі ж іншы.мі рэспублікамі ўтварае агульнарасійскі федэратыўны саюз. 3 гледзішча “абласнікоў”, адзінай для ўсіх народаў рэспублікай павінна заставацца рэфармаваная на федэратыўных прынцыпах Расійская дзяржава ў цэлым, у дачынеііні да якой Беларусь толькі аўтаномная частка.
Турук Ф. Указ. соч. Прнлож. 13.C.95—98; Прклож 14 С. 101-104.
Яшчэ больш кідаецца ў вочы розніца ў выкладзенай абодвума цэнтрамі матываціяі склікання з’езда. У фокусе зацікаўленняў Беларускай рады — сама Беларусь, спосабы яе дзяржаўна-палітычнага, гаспадарчага і культурнага ўладкавання. Дзеячы БАК аперуюць пераважна агульнарасійскімі катэгорыямі, адштурхоўваюцца ад працэсаў, што адбываюцца ў Расіі ў цэлым. 3 прычыны вайны, гаспадарчай разрухі, унутрыпалітычнай барацьбы магутнасць Расійскай дзяржавы пахіснулася, і яна ўжо “не мае сілы абараніць гістарычныя межы Беларусі”. Страта былога магутнага апекуна прымушае і Беларусь паставіць на чаргу пытанне пра свой лёс. Пры гэтым самавызначэнне Беларусі разглядаецца як вымушаны і нават не вельмі пажаданы крок, прадыктаваны найперш не ўнутранымі патрэбамі развіцця нацыі, a неспрыяльным збегам вонкавых абставін.
Другая асаблівасць заяўленай Бсларускім абласным камітэтам платформы — наўпроставая і больш рашучая, чым у менскага цэнтра, апсляцыя да сялянства. Нацыянальнае пытанне ў Беларусі “абласнікі” па сутнасці зводзілі да сялянскага, прычым разглядалі яго скрозь нрызму геапалітычных інтарэсаў Расіі ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне. У гомельскай газеце 'Толос народа”, напрыклад, быў апублікаваны артыкул, у якім звярталася ўвага на тое, што мясцовыя абшарнікіпалякі ў імкненні не дапусціць перадачы сваіх земляў сялянам спрабуюць перавесці класавы антаганізм у плоскасць міжнацыянальных і міждзяржаўных дачыненняў, абвяшчаючы сябе “іншаземнымі падданымі”, а сваю ўласнасць — “набыткам польскага народа”. На думку аўтара артыкула, намаганні тутэйшых паноў далучыць беларускія зе.млі да Польшчы могуць знайсці падтрымку з боку Германіі, калі ёй будзе гарантавана захаванне ў яе складзе заходнепольскіх земляў (Познані ды ініп.). Аўтар даваў зразумець, шго ў процівагу такому развіццю падзеяў трэба ўзняць беларускае пытанне, г. зн. голасна заявіць аб неадлучных правах беларускіх сялян, для якіх “зусім чужыя і незразумелыя якія б та.м ні былі тэндэнцыі нацыянальна-культурнага характару, апрача агульнарасійскіх”, на заселеныя імі землі. Што ж датычыць дзяржаўнага самавызначэння Беларусі, то яно, паводле меркавання аўтара, адсоўваецца “на апошні план”1.
Зразумела, што такая матывацыя склікання Усебеларускага з’езда не была цалкам спрыяльнай для стварэння беларускай дзяржаўнасці. Але, з другога боку, аргу.менты на карысць з’езда, вылучаныя “абласнікамі”, маглі быць пазітыўна ўспрынятыя тымі ўплывовымі палітыч-
Г. [Гольман М.Б.?]. Белорусскнй сьезд// Голос народа. 1917. 12 дек.
нымі сіламі Беларусі, якія да апошняга моманту заставаліся за рамкамі дзяржаватворчага працэсу. Праведзеная ў такім ключы прапаганда была больш даступнай і для нацыянальна дэзарыентаванага беларускага сялянства, паколькі прывязвалася да яго надзённых, эканамічных інтарэсаў.
Усё гэта дазваляла разлічваць на шырокае прадстаўніцтва з’езда і надавала самаўпэўненасці дзеячам Беларускага абласнога камітэта. Спачатку яны наважыліся склікаць з’езд асобна ад ВБР і ЦБВР у перыяд паміж 10 і 15 снежня 1917 года ў Рагачове — далей ад менскіх беларускіх арганізацый і ад СНК Заходняй вобласці і фронту1. У Рагачоў меркавалася запрасіць усіх дэпутатаў ад Беларусі ва Усерасійскім Устаноўчым сходзе і ў Выканаўчым ка.мітэце Усерасійскага савета сялянскіх дэпутатаў, прадстаўнікоў земстваў, гарадскіх дум, мясцовых саветаў сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў, кааператыўных, прафесійных, бежанскіх арганізацый; ддя нацыянальных арганізацый на чале з ВБР закладвалася намінальнае прадстаўніцтва2.
Тым часам Вялікая Беларуская рада таксама рассылала запрашэнні валасным і павятовым земствам, гарадскім думам, кааператывам, прафесійным саюзам, нацыянальным цывільным і вайсковым суполкам, бежанскім арганізацыям з прапановай накіроўваць дэлегатаў на 5 снежня ў Менск3.
Урэшце БАК пайпюў на кантакт з Радай, зразумеўшы, што праблематычна будзе скліканаму ў перыферыйным Рагачове з’езду надаць патрэбны статус агульнанацыянальнага форуму, калі ізалявацца ад гістарычнага носьбіта беларускай нацыянальнай ідэі — адраджэнцкага руху, размах якога відавочна пашыраўся.
На пачатку грэцяй дэкады лістапада 1917 года для выпрацоўкі супольнага плана падрыхтоўкі з’езда ў ГІетраград прыехалі пасланцы ВБР і ЦБВР Я.Варонка і Я.Мамонька. У тыя ж дні туды прыбылі з Масквы прадстаўнікі Беларускай народнай грамады В.Брайцаў, А.Цвікевіч і Я.Васілевіч. Цяжкія пошукі паразумення затым былі прадоўжаны ў Менску, куды для перамоваў з’явіліся члены Беларускага абласнога камітэта А.Кусэ-Цюз і Л.Калядка. Крыніцы перадаюць атмасферу недаверу і ўзаемнай падазронасці, у якой пачыналася супрацоўніцтва. Але адначасова яны паказваюць, як дзеля агульнанацыянальных інтарэсаў намацваліся кропкі судакранання, спакваля збліжаліся пазіцыі розных беларускіх арганізаваных асяродкаў.
1 НА РБ, ф. 325, воп. 1, спр 2, арк. 60; Канчер Е.С. йз нстормн. С. 147
? НА РБ. ф. 325, воп. 1, спр. 2, арк. 60—61; спр. 8, арк. I 15.
3Тамсама. спр. 2, арк. 77.
У выніку сустрэч удалося дамовіцца аб галоўным: Усебеларускі з’езд склікаецца сумесна менскім і петраградскім цэнтрамі, а месцам яго правядзення можа быць Менск (паколькі гэты горад — “сталіца Беларусі, і не варта ствараць прэцэдэнт для іншых народаў, якія маюць віды на гэтую сталіцу”'). Аднак наконт даты з’езда пагаднення не дасягнулі: ВБР па-ранейшаму настойвала на 5-м, а БАК спыніўся на 15 снежня.
Падрыхтоўка да з’езда актывізавала грамадскасць Беларусі. У розных установах і арганізацыях краю, у беларускіх асяродках па-за яго межамі, на фронце адбываліся сходы, канферэнцыі па выбранні дэлегатаў. Неабходнасць вызначыць стаўленне да агульнабеларускага форуму вылучала праблему дзяржаўна-палітычнага ўладкавання Беларусі ў фокус увагі нават тых колаў, якім да гэтага часу яна ўяўлялася не актуальнай ці нават надуманай. Для многіх гістарычны лёс Беларусі ўпершыню стаў тэмай для роздуму, сур’ёзнага асэнсавання. Перадаючы атмасферу народнага абуджэння, “Белорусская рада” ў рэдакцыйным артыкуле “Край заве нас!” (аўтар Я.Дыла) усхвалявана ўскліквала: “Сапраўды ўваскрасае наш беларускі народ!’”(вылучана ў арыгінале. — С.Р.). Разам з тым газета не ўтойвала, што не ўсе былі ахоплены ўздымам патрыятычнага пачуцця; да агульнай працы не ўдавалася далучыць “тых малавераў-беларусаў, якія ў сваёй душы разам з беларускай баязлівасцю і нерашучасцю ўзгадавалі і поўны, безнадзейны недавер да здольнасці беларуса ўсвядоміць сябе”.
Пераадоленню інертнасці ніяк не спрыяла няўзгодненасць пазіцый ВБР і БАК наконт даты з’езда; з гэтай прычыны многія наогул не паехалі туды3.
Адной з прычын імкнення “абласнікоў” адцягнуць начатак з’езда, відавочна, быў іх намер заручыцца падтрымкай цэнтральных бальшавіцкіх улад, да чаго штурхала перш за ўсё адсутнасць фінансавых сродкаў як у петраградскага камітэта, так і ў менскіх радаў. 1 снежня 1917 года ў Савет народных камісараў у Петраградзе была пададзена дакладная запіска за гюдпісам намесніка старшыні БАК, “беспартыйнага камуніста” паводле светапогляду П.Караткевіча з просьбай выдзеліць на правядзенне з’езда 55195 руб.4 У гутарцы з наркамам па
1 Канчер Е.С. йз нсторнн... С. 147.
2 Белорусская рада. 1917. 3 дек.: аўзарсгва ўстаноўлена паводае аўтографа артыкула: НА РБ. ф. 325, воп. 1, спр. 21, арк. 25—26.
3 БГЧ. 1993. №4. С. 53.
4 НА РБ, ф. 4 (Белнацком), воп. 1,спр. 96, арк. 188—189.
нацыянальных справах І.Сталіным былі выпрацаваны “ўмовы сумеснай працы”. На грунце прызнання непахіснасці ўлады савстаў у цэнтры і на месцах і неабходнасці перадачы абшарніцкіх земляў у распараджэнне зямельных камітэтаў было заяўлена, што ў Беларусі ўлада павінна належаць краёваму Савету рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, выбранаму на краёвым з’ездзе. З’езд склікаюць супольна Беларускі абласны камітэт і Аблвыкамзах. Вялікая Беларуская рада ў пагадненні не згадвалася. Асобным пунктам абвяшчалася “безагаворачнае і поўнае права свабоднага самавызначэння беларускага народа”; пры гэтым абміналася пытанне аб тым, як дзейнічаць у выпадку, калі волевыяўленне народа не будзе супадаць з кялейна выпрацаванымі “ўмовамі”1.
2 снежня 1917 года СНК пад старшынствам У.І. Леніна пастанавіў выдзеліць Бсларускаму абласному камітэту 50 тыс. рублёў для арганізацыі з’езда2. Камітэт атрымаў таксама магчымасць шырока карыстацца тэлеграфам і радыё3.
Такі крок савецкага кіраўніцтва вытлумачальны з улікам усяго комплексу вонкавых і ўнутраных палітычных абставін, якімі вызначалася тады становішча балыпавікоў. Неўзабаве ў Берасці пачыналіся мірныя перамовы з Чацвярным альянсам. Акрамя наўпроставага прызначэння — вызначыць умовы выхаду Расіі з вайны — бальшавікі бачылі ў іх зручны канал уздзеяння на грамадскую думку планеты ў кірунку падрыхтоўкі сусветнай рэвалюцыі. Дзеля гэтага ленінскі ўрад усяляк падкрэсліваў сваю прыхільнасць да самых дэмакратычных прынцыпаў, у тым ліку ў сферы нацыянальнай палітыкі4. Апрача таго, няўстойлівасць бальшавіцкай улады ў першыя месяцы пасля Кастрычніцкага перавароту як у цэнтры, так і на месцах вымушала да палітычных манеўраў, правакавання расколаў і перацягвання на свой бок лявацкіх элементаў у шэрагах гэтак званых сялянскай і нацыянальнай дэмакратый (якія ў нацыянальных рэгіёнах, як правіла, супадалі). Такую гактыку бальшавікі спрабавалі выкарыстоўваць у дачыненні да Украінскай Цэнтральнай рады5, нскаторыя жэсты ана-
1 Нзвестмя ЦМК н Петроградского Совета рабочнх н солдатскнх депутатов. 1917 5 н 6 дек.
2 Круталевнч В.А. Указ. соч. С. 119; Козляков В. Мден соцмалнзма н белорусское нацнональное возрожденме// Беларуская думка 1996. № 2. С 121
5 Канчер E C Нз нсторнн... С. 148
4Документы внешней полнтнкн СССР. Т. 1. М , 1957. С. 45—46.
5 Велнкая Ок гябрьская соцналнстнчсская революцня на Укранне: Сб. докумен гов н матерналов Т. 2. Кнев, 1957. С. 535—538.
лагічнага кшталту заўважаліся і ў Беларусі’. Перапіска паміж рознымі вайсковымі і цывільнымі ўстановамі напярэдадні Усебеларускага з’езда паказвае, што бальшавіцкае кіраўніцтва не адразу насмелілася на спробу скончыць з беларускай нраблемай сілавым метадам2. Спачатку была выбрана тактыка расколу, рабіліся патугі палітычна ізаляваць ВБР і ЦБВР ад бальшыні дэлегатаў з’езда3.
Тым часам у Менск пачалі з’язджацца прадстаўнікі арганізацый, што адгукнуліся на запрашэнні Вялікай Беларускай рады. 3 розных прычынаў на 5 снежня прыбыло толькі блізу 300 дэлегатаў з вырашальным голасам замест чаканых 9004. Таму афіцыйнае адкрыццё з’езда было адкладзена, а сход дэлегатаў, якія ўвечары 5 снежня сабраліся ў Менскім гарадскім тэатры, абвешчаны папярэдняй нарадай. Яна доўжылася яшчэ два наступныя дні, на працягу якіх прыязджалі новыя групы ўдзельнікаў. Паводле інфармацыі менскіх газет, 7 снежня было ўжо 500 чалавек з вырашалыіым голасам і 200 з дарадчым5.
Хутка ў асяроддзі дэлегатаў, асабліва прадстаўнікоў беларускіх вайсковых арганізацый, загучалі галасы не цягнуць з афіцыйным адкрыццём з’езда да 15 снежня. як таго патрабаваў у тэлеграмах Беларускі абласны камітэт6. Вастрыня гістарычнай сітуацыі патрабавала як найхутчэйшага вызначэння дзяржаўна-палітычнага статусу Беларусі. Сумневы наконт дастатковай правамоцнасці з’езда парыраваліся ўказаннем на практыку рэвалюцыйнай праватворчасці. У выніку патрабаванне афіцыйнага адкрыцця з’езда стала панавальнай інтанацыяй, і вялікай бальшынёю галасоў (пры 20 супраць і 16 устрыманых) было пастаноўлена зрабіць гэта ўвечары 7 снежня7.
Наконт даты адкрыцця Усебеларускага з’езда ва ўспамінах удзельнікаў і публікацыях даследнікаў ііануе суцэлыіы разнабой: называюц-
1 Краўцоў М. [Касцевіч М.|. Усебеларускі з’езд 1917 г. // Беларускі звон. 1921. 16 верас.; Тое ж П Наша Ніва. 1997. 20 кастр.; Езавітаў К. Першы Усебеларускі кангрэс II Беларуская мінуўшчына. 1993. № 1. С. 26
2 РДВГ'А, ф. 2003, воп. 4, спр. 49, арк. 53, 57, 229, 230; Беларускі шлях. 1918. 23 крас., 1 мая.
3 По воле народа: Нз нсторнн образовання Белорусской ССР н создання Коммунмстмческой партнн Бслорусснн. Документы м матерналы Мн., 1988. С. 37—39; Мясннков (Мясннкян) А Ф. йзбранные пронзведення. Ереван, 1965. С. 694.
4 Вольная Беларусь. 1917. 31 снеж.; Архівы БНР Т. 1. Кн 1 С. 15.
5 Соцналнст-революцмонер 1917. 8 дек.; Советская правда. 1917. 8 (21) дек. Пад час паседжанняў называліся і іншыялічбы (гл.: БГЧ. 1993. № 1. С. 67—68).
6 ДА РФ. ф. 1236, воп. 1. спр. 57. арк. 2.
7БГЧ. 1993. № 1. С. 68—69; Сонналнст-революцнонер. 1917. 8 дек; Архівы БНР Т 1. Кн. 1. С. 21.
ца 5, 7, 8, 14, 15 снежня. Супаставіўшы розныя меркаванні, І.М. Ігнаценка прыйшоў да высновы, што Усебеларускі з’езд быў урачыста адкрыты ўвечары 14 снежня 1917 года С.Рак-Міхайлоўскім'. Ю.Весялкоўскі выказвае такую ж думку, але лічыць, што ўступную прамову зрабіў Я.Дыла2.
Для ўзнаўлення храналогіі з’езда найбольш дакладнымі крыніцамі з’яўляюцца пратаколы яго паседжанняў, справаздача Я.Ярушэвіча ў “Белорусской раде” і паведамленні іншых газет у тыя дні.
Вялікі кавалак справаздачы Я.Ярушэвіча прысвечаны апісанню здарэнняў у Менскім гарадскім тэатры паміж 20 гадзінамі 45 хвілінамі 7 снежня і першай гадзінай начы 8 снежня 1917 г? Гэты фрагмент з’ездаўскай эпапеі — адзін з самых ўзвышаных. Пачалаося паседжанне ўрачыстымі словамі С.Рак-Міхайлоўскага: “Народ беларускі! Мне выпаў вялікі гонар адкрыць гэты з’езд (вылучана мною. — С.Р.). Паўз вашы плечы я бачу ўсю Беларусь. [...] Вы прыйшлі сказаць сваё слова. Працуйце ж на карысць свайго народа. Няхай жыве вольная Беларусь". Глыбока ўразілі дэлегатаў беларускія гімны ў выкананні хору, апранутага ў нацыянальныя касцюмы. Урачыстае адкрыццё з’езда спрыяла псіхалагічнаму збліжэнню дэлегатаў, усведамленню імі сваёй місіі як выразнікаў волі адзінага беларускага народа. Менавіта тады — познім вечарам 7 снежня — на з’ездзе здарыўся вядомы інцыдэнт, калі пад час прывітанняў наркам унутраных спраў Заходняй вобласці і фронту Л.П.Рэзаўскі зняважыў беларускі сцяг і за гэта быў выдалены з залы. Паводле ўспамінаў К.Езавітава, здарэнне са сцягам “яшчэ больш сцэментавала і скансалідавала кангрэс”4.
Апісанне працэдуры адкрыцця з’езда Я.Ярушэвіч змясціў у “Белорусской раде” 12 снежня, што было б немагчыма, калі б яна адбылася 14-га. Адназначна датуе гэтае дзейства 7-м снежня і З.Бядуля ў сваім узнёслым нарысе5.
Афіцыйнае адкрыццё Усебеларускага з’езда азначала ўзнікненне інстанцыі, што магла ад імя Беларусі ўступаць у зносіны з органамі ўлады, а таксама звяртацца да міжнароднай супольнасці; апошняе бы-
1 Нгнатенко Й.М Октябрьская революцня н самоопределенне Белорусснн. С. 58. 67—68.
’ Весялкоўскі Ю Беларусь у Першай сусветнай вайне (Гіст. нарыс) Беласток; Лондан, 1996. С. 119.
: БГЧ. 1993. № 2. С. 46—50; гл. таксама: Архівы БНР. Т. І.Кн. І.С. 23—28.
4 Езавітаў К. Назв. тв. С. 26.
5 Бядуля Зм Свята на Беларусі (Адчыненне Усебеларускага з’езду) II Вольная Беларусь. 1917. 15 снеж.
ло асабліва важна ў святле запланаваных на 9 снежня 1917 года ў Берасці перамоваў. Таму ўрачыстая цырымонія ў Менскім тэатры на схіле дня 7 снежня ўспрымалася некаторымі яе відавочцамі не проста як знак гатоўнасці беларусаў узяць свой лёс у свае рукі, а нават ужо як зараджэнне нацыянальнай дзяржаўнасці. Карэспандэнт петраградскай газеты “День” М.Вейнрэйх запісаў па гарачых слядах: “Ужо які сціплы народ беларусы, але і яны 7 снежня абвясцілі сваю ўласную беларускую рэспубліку”1.
Аднак жа фармальнае прызнанне з’ездам сваёй паўнамоцнасці адбылося галоўным чынам воляю тых дэлегатаў, што прыбылі па выкліку Вялікай Беларускай рады. Яны адлюстроўвалі настроі толькі часткі палітычна актыўнага пласта беларускага жыхарства, якая ішла ў авангардзе працэсу нацыянальнага самасцверджання. З’езд павінны быў прыцягнуць да гэтага працэсу самую шматлікую, але і самую інертную частку народа — беларускае сялянства, а таксама дамагчыся лаяльнасці дзейных у краі небеларускіх сілаў. Гэтага можна было дасягнуть толькі супольна з дэлегатамі, што ішлі за Беларускім абласным камітэтам. Таму, пакуль пад’язджала асноўная маса прыхільнікаў апошняга, з’езд устрымліваўся ад прыняцця кардынальных пастановаў.
9 снежня на аснове прадстаўніцтва ад фракцый, якія пачалі акрэслівацца на з’ездзе, і ад губернскіх дэлегацый быў выбраны прэзідыум у складзе 15 чалавек на чале з С.Рак-Міхайлоўскім. Ганаровымі старшынямі з’езда дэлегаты выбралі старога рэвалюцыянера-народніка А.Бонч-Асмалоўскага і акадэміка Я.Карскага2. Пачалося таксама фармаванне секцый і камісій.
3 прыбыццём у Менск Беларускага абласнога камітэта і яго прыхільнікаў атмасфера згусцілася. Непасрэднае судакрананне пад час з’езда дзвюх плыняў беларускага грамадскага руху раз-пораз спараджала іскры вострых канфліктаў. Некалькі разоў з’езд знаходзіўся на мяжы расколу’. Спатрэбіліся прымірэнчыя нарады, пагаджальныя камісіі, з дапамогай якіх рабіліся цяжкія крокі насустрач у імя агульнанацыянальнага адзінства.
У ходзе кансультацый было пастаноўлена рэарганізаваць кіраўнічыя органы з’езда, каб у іх атрымалі прадстаўніцтва новыя групы дэлегатаў, што ўвесь час прыбывалі.
1 Вейнрейх М. Белорусская республнка (Пнсьмо нз Мннска) //День. 1917. 28 дек.
2 БГЧ. 1993. № 2. С. 48. 52; № 3 С. 62; Архівы БНР. Т. I. Кн. I. С. 25. 35, 37.
3 Захарка В. Галоўныя моманты беларускага руху (Урывак) // Спадчына 1997. № 5.
С. 10—11;БГЧ. І993.№З.С 63
14 снежня з’езд выбраў новы прэзідыум, якому прысвойваліся “прадстаўніча-тэхнічна-справавыя” функцыі. Старшынёй стаў Я.Серада — “чалавек палітычнага розуму і дыпламатычнай вытрыманасці”1.
Для аператыўнага разгляду палітычных пытанняў была сфармавана Рада старэйшын з’езда (Рада з'езда) у складзе блізу 60 чалавек. У яе увайшоў прэзідыум і прадстаўнікі ад розных групаў дэлегатаў і арганізацый2. Па шырыні рэпрэзентаваных у ёй інтарэсаў Рада адпавядала самому з’езду, была “як бы Малым з’ездам, органам больш рухавым у практычнай працы"3. Гістарычная роля Рады з’езда выйшла далёка за межы самога форуму. Пасля разгону з’езда яна “засталася ўжо гатовым і адзіна правадзейным апаратам, які ўзяў на сябе выкананнс волі кангрэсу”4.
14 снежня Усебеларускі з’езд у асноўным развязаў уласныя арганізацыйныя пытанні, каб цалкам перайсці да палітычных і сацыяльных праблем.
На 14—15 снежня прыпадае самы інтэнсіўны прыезд яго ўдзельнікаў. “Дэлегаты на Усебеларускі з’езд у Мснску працягваюць штодзённа прыбываць у вялікай колькасці. З’ехалася ўжо больш за 1000 дэлегатаў”, — паведамляла 16 снежня 1917 года газета “Соцналнстреволюцнонер”.
Што да агульнай колькасці дэлегатаў, дык найбольшага даверу заслугоўваюць звесткі, якія зыходзяць ад П.Крачэўскага — старшыні мандатнай камісіі з’езда, і А.Прушынскага (А.Гаруна) — намесніка старшыні з’езда. Паводле іх дадзеных, ад 5 да 17 снежня мандатная камісія выдала 1872 мандаты, у тым ліку 1167 — з правам вырашальнага голасу і 705 — з правам дарадчага5. Такімі ж лічбамі апераваў у 1918 годзе Народны сакратарыят Беларусі ў афіцыйнай перапісцы6. Яны замацаваліся ў гістарычнай літаратуры як агульнапрызнаныя.
1156 дэлегатаў (812 з вырашальным голаса.м і 344 — з дарадчым), і. зн. блізу дзвюх трацін ад агульнага складу з’езда, былі людзьмі цы-
' А.В [Адам Варлыга9 — Гладкі Я.А.?]. Усебеларускі кашрэс у Менску, 18—31 (5— 18 ст. ст.) снежня 1917 г. (Успаміны дэлегата каіпрэсу)//Запісы. Кн. 3. Мюнхен. 1964. С. 145.
2 БГЧ. 1993. № 3. С. 64; НА РБ, ф. 325, воп. 1, спр. 6. арк. 23; ф. 458, воп. 1, спр. 22, арк. 2; Соцналнст-революцнонер. 1917 Ібдек.; Канчер Е.С. РІз нсторнн... С. 152.
3 Краўцоў М. Усебеларускі зезд 1917 г. II Наша Ніва. 1997. 20 кастр.
4 Езавітаў М. Назв. тв. С. 28.
5 Кречевскнй ГІ. Ктобылна !-м Всебелорусском сьезде/ZBapia. 1918.№І.С.34 35; А.Н.[А. Новадворскі Гарун A ] 3 цяжкім возам на гнілой грэблі // Беларускі шлях. 1918. 16 крас.; Ён жа Беларускі канірэс: Матэрыялы і дакументы II Тамсама. 1918. 22 крас.; Тое ж Н Роднае слова. 1997. № 8. С. 201.
6 НА РБ, ф. 325. воп. 1, спр. 21. арк. 102 адг.. 109—I 11.
вільнымі; 716 мандатаў (355 — з вырашальным, 361 — з дарадчым голасам), г. зн. больш за траціну ад агульнай колькасці, належала вайскоўцам. Вядома таксама, што 455 чалавек з ліку дэлегатаў з вырашальным голасам былі накіраваны органамі мясцовага самакіравання, 367 партыямі, прафсаюзамі і іншымі грамадскімі арганізацыямі'.
ГІры ўсёй скрупулёзнасці гэтых лічбаў варта адзначыць іх пэўную ўмоўнасць, паколькі яны адлюстроўваюць менавіта колькасць выдадзеных мандатаў. У рэальнасці склад з’езда бесперапынна мяняўся. 3 аднаго боку, аж да апошняга дня прыбывалі новыя групы дэлегатаў, з другога — не ўсе яны старанна наведвалі паседжанні, некаторыя, асабліва сяляне, гатовыя былі дачасна пакінуць з’езд2.
Для высвятлення сацыяльна-палітычнага аблічча з’езда Вялікая Беларуская рада распаўсюджвала сярод дэлегатаў анкету, якая ўлучала 17 пытанняў (узрост, род заняткаў, адукацыя, сацыяльнае становішча, партыйнасць, веравызнанне і інш.)3. Частка запоўненых анкет (больш за тры з паловай сотні) засталася ў П.Крачэўскага. Паводле апублікаванай ім інфармацыі, з 375 дэлегатаў, што далі адказ на пытанне пра сацыяльнае становішча. звыш трох чвэртак (78,7%) належала да сацыяльных нізоў, астатнія (з адзінкавымі выняткамі) рэпрэзентавалі сярэднія пласты грамадства4.
Сярод 357 рэспандэнтаў, якія адказалі на пытанне пра ўзрост, пераважная бальшыня (71,7%) былі людзьмі сярэдняга веку (25—50 гаД°Ў) — найбольш свядомага і грамадска актыўнага; разам з моладдзю да 25 гадоў (27,2%) яны складалі 98,9%3.
3 пэўнай доляй умоўнасці атрыманую карціну можна экстрапаляваць на ўвесь склад дэлегатаў, бо яна ў цэлым супадае з візуальнымі ўражаннямі ўдзельнікаў і відавочцаў з’езда6.
1 Беларускі шлях. 1918. 22крас.
2 Архівы БНР. Т. 1. Кн. I. С. 36; БГЧ. 1993. № 3. С. 61, 63; № 4. С. 54; Краўцоў М. 20 гадоў назад (Успамін пра Усебеларускі з’езд 1917 г.) // Шлях моладзі. 1938. № 4. С. 5; Тое ж П Спадчына. 1996. № 1. С. 192 (Далей цытуецца паводле апошняй публікацыі).
3 НА РБ, ф. 325, воп. 1, спр. 1, арк. 8— 14, 23.
4 Падлічана па: Беларускі шлях. 1918. 22крас.
5 Тамсама.
6 Кречевскнй П. Кто был на !-м Всебелорусско.м сьезде С. 34; Ён жа. Беларусь у мінулым і сучасным //Замежная Беларусь: 36. гісторыі, культуры і эканомікі. Кн.І. Прага, 1926. С. 52, Канчер Е.С. Белорусскнй вопрос. С. 51, 67; Цвнкевнч А. Краткнй очерк возннкновення Белорусской Народной Республнкн. Квев 1918. С. 9; Захарка В. Назв. тв. С. 12; А.В. Усебеларускі кангрэс у Менску... С. 145; Езавітаў К. Назв. тв. С. 25; Баршчэўскі А. Малая і вялікая айчына ва ўспрыняцці беларусаў з Усходняе Беласточчыны II Беларусіка-Albaruthenica. Кн. 6. Ч I Мн., 1997. С. 302.
Аналіз крыніц пераконвае, што склад дэлегатаў Усебеларускага з’езда даволі адэкватна адлюстроўваў тагачасную структуру і стан беларускага соцыуму, які пачынаў усведамлянь сябе нацыяй — соцыуму ў пераважнай бальшыні сялянскага, у значнай меры сарванага вайною з наседжаных месцаў (бежанцы) і вымушанага кінуць у яе пашчу свае найболып жыццяздольныя, маладыя парасткі (вайскоўцаў).
Да гэтага трэба дадаць паўнату прадстаўніцтва насельніцтва Беларусі ў тэрытарыяльным разрэзе: на з’езде быў рэпрэзентаваны ўвесь беларускі этнічны абшар, у тым ліку — у асобе бежанцаў — акупаваная немцамі заходняя частка. Пацверджанне гэтага — утвораныя дэлегатамі зямляцтвы: Менскае, Магілеўскае, Віцебскае, Віленскае, Гарадзенскае і Смаленскае1.
У савецкія часы пільную ўвагу даследнікаў прыцягвала пытанне аб партыйнай прыналежнасці дэлегатаў, палітычнай дыферэнцыяцыі на з’ездзе. Прааналізаваўшы наяўныя звесткі, І.М.Ігнаценка і В.А.Круталевіч прыйшлі да слушных высноваў, што бальшыня дэлегатаў належалі або спачувалі агульнарасійскім і беларускім неанародніцкім партыям (эсэры, народныя сацыялісты. БСГ)2. Разам з тым значная частка дэлегатаў мела прабальшавіцкія насіроі — факт, які прызнаваўся В Г.Кнорыным’, А.Р.Чарвяковым4, але ў цэлым савецкай гістарыяграфіяй затушоўваўся, бо інакш цяжка было апраўдаць разгон з’езда заходнефрантавымі балыпавіка.мі. Партыйна-палітычная арыентацыя бальшыні дэлегатаў цалкам адпавядала панавальным настроям ва ўзнятым рэвалюцыяй на дыбкі грамадстве з яго павальнай захопленасцю сацыялістычнай ідэяй (у той або іншай інтэрпрэтацыі). Кансерватыўная плынь на з’ездзс не заявіла аб сабе наагул, а галасы асобных лібералаў патаналі ў хоры радыкалаў і сацыялістаў.
Пытанне аб падзеле дэлегатаў на фракцыі ў літаратуры даволі заблытанае. На наш погляд, фракцыйную структуру з’езда трэба разглядаць у дынаміцы, з улікам таго, што і колькасць дэлегатаў, і стасунак паміж прыхільнікамі розных кірункаў (у межах левага крыла палітычнага спектра) няспынна мяняліся. Дыферэнцыяцыя па фракцыях
1 БГЧ. 1993. № 3. С. 61; X» 4. С. 52; Мннская газета. 1917. 13 дек.; Канчер Е.С. Пз нсторнн... С. 152.
Мгнатенко Н.М Беднейшее крестьянство. . С 360; Круталевнч В.А. Указ. соч С. 127—128.
’Кнорын В. Камуністычная партыя на Беларусі // Беларусь: Нарысы гісторыі, культуры і рэвалюцыйнага руху. Мн., 1924. С. 218.
4 Чарвякоў А. За Савецкую Беларусь. Мн.. 1927. С 44.
пачалася 8—9 снежня, калі на з’ездзе прысутнічалі галоўным чынам дэлегаты, што прыехалі па запрашэннях Вялікай Ьеларускай рады. Тады заявілі аб сваім існаванні Сацыялістычны блок (інакш Аб’яднаная сацыялістычная фракцыя рэвалюцыйных народнікаў і грамадоўцаў) і Левая фракцыя (Фракцыя лсвых сацыялістаў-рэвалюцыянераў і беларускіх бальшавікоў, Фракцыя левай плыні)1.
Першае ўгварэнне, якое параўнальна з другім займала больш “правую” нішу, аб’ядноўвала дэлегатаў, што ішлі за нацыянальнымі адраджэнцамі з Беларускай сацыялістычнай грамады і блізкіх да яе групаў. Фракцыю ўзначальвалі Т.Грыб, С.Рак-Міхайлоўскі, А.Бурбіс, Я.Дыла і інш. Па колькасці яна, відаць, была параўнаўча нешматлікай, але згуртаванай і таму ўплывовай; у гэтым сэнсе ўяўляла своеасаблівы касцяк з’езда2. Наконт галоўнага пытання з’езда аб краёвай уладзе — Сацыялістычны блок лічыў, што яе павінен усталяваць Беларускі Устаноўчы сход, выбраны шляхам усеагульнага дэмакратычнага галасавання. Часова, да склікання Устаноўчага сходу, на чале Беларусі павінен стаць краёвы заканадаўчы орган, вылучаны са складу Усебеларускага з'езда “па тыпу савецкай улады” (што азначала забеспячэнне ў ім балыпыні за сялянамі, салдатамі і рабочымі), і папоўнены прадстаўнікамі з месцаў3.
У Левай фракцыі вядучую ролю адыгрывалі Ф.Шантыр, У.Фальскі, М.Касцевіч, А.Акаловіч і інш. У яе спісах — відавочна, няпоўных значыцца каля 120 чалавек. 3 іх, паводле нашых падлікаў, каля 60 чалавек назваліся балыпавікамі або іх спачувальнікамі, каля 50 — левымі эсэрамі і іх спачувальнікамі, астатнія — прыхільнікамі іншых адцснняў сацыялізму, у тым ліку двое І.Лагун і У.Фальскі — членамі Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай нартыі4 (створана ўвосень 1917 г. у Петраградзе на аснове Нарвенскай арганізацыі БСГ). Некалькі іншыя выпікі падлікаў падае У.Я. Казлякоў5. Але не будзсм абсалютызаваць гэтыя лічбы. Зразумела, што склад Левай фракцыі, як і іншых групаў дэлегатаў, не быў пастаянным. Паводле ўспамінаў М.Касцевіча і В.Захаркі, лідэру Левай фракцыі Ф.Шантыру дзякуючы яго энергіі і апантанасці ўдалося на нейкі мо.мант павесці за сабой да
1 БГЧ 1993. №2. С. 51.
’ Показання А.Смолнча от 20 октября 1930 г. // Навіны Беларускай акадэміі. 1992. 11 снеж.; Захарка В. Назв. тв. С 12—13; Езавітаў К. Назв. тв. С. 26: Круталевмч В.А Указ. соч.С. 130.
1 НА РБ, ф. 325, воп. 1, спр. 2, арк. 77.
1 Тамсама, спр. 1, арк. 19-—23.
' Козляков В. Указ. соч. С. 121.
паловы з’езда1. Гэта выглядае праўдападобна: пры выбарах прэзідыума 9 снежня Левая фракцыя сабрала якраз амаль палову галасоў2.
Крыніцы сведчаць пра тое, што мелі месца кантакты гэтай фракцыі з менскімі бальшавікамі, якія, відавочна, спрабавалі абаперціся на яе ў сваім імкнепні раскалоць з’езд. Аб сувязях дэлегацыі БСДРП(б), якая ўваходзіла ў Левую фракцыю, з менскім камітэтам балыпавікоў прыгадваў З.Жылуновіч3. Са свайго боку аналагічныя звесткі падаў ва ўспамінах супрацоўнік менскіх бальшавіцкіх газет Г.Усцінаў, які быў накіраваны на з’езд абласным СНК у якасці “ўрадавага камісара”4. Ускоснае пацверджанне гэтых звестак ёсць у пратаколах Левай фракцыі5.
Аднак на піляху блакавання заходнефрантавога бальшавіцкага цэнтра з фракцыяй “бальшавізуючых” Усебеларускага з’езда паўстала непераадольная перашкода — беларускі патрыятызм апошніх. На ўсіх паседжаннях Левай фракцыі рэфрэнам гучалі выказванні на карысць “улады чыста савецкай, але краёвай”, “за ўладу селяніна, рабочага і салдата, за ўладу краёвую...”, “за саветы тых рабочых, салдат і сялян, якія жывуць на Беларусі” і г. д. Такой ідэяй была прасякнута і ўхваленая фракцыяй па прапанове Ф.Шантыра рэзалюцыя. Паводле яе, на перыяд да арганізацыі ўлады “беларускіх саветаў сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў па прынцыпу агулыіарасійскай савецкай улады” Усебеларускі з’езд павінен быў вылучыць Часовы Выканаўчы камітэт, галоўная місія якога — “скліканне ў самы найкарацейшы тэрмін Беларускага Устаноўчага сходу”6.
Захоплены грандыёзнасцю балыпавіцкіх пражэктаў “сусветна-гістарычнага” размаху, але застаючыся пры тым шчырым беларускім патрыётам, Ф.Шантыр прастадушна спадзяваўся на парытэтны альянс з заходнефрантавымі бальшавікамі на платформе, выкладзенай у рэзалюцыі сваёй фракцыі. Аднак у СНК Заходняй вобласці і фронту, куды ён звярнуўся з адпаведнай прапановай, такую платформу катэгарычна адхілілі. Пасля гэтага актыўнасць Ф.Шантыра на з’ездзе стала згасаць, а роля Левай фракцыі пайшла на спад7.
1 Краўцоў М.Усебеларускі з'езд 1917 r. II Наша Ніва. 1997. 20 кастр.; Ён жа. 20 гадоў назад. С. 191: Захарка В Назв. тв. С. 12; Гл. таксама: Жылуновіч 3. Беларускія секцыі РКП і стварэнне Беларускай Савецкай Рэспублікі // Полымя. 1928. № 10. С. 77; апошні аўтар заслугу ў “бальшавізацыі” паловы з’езда адводзіць дэлегатам ад БСДРП(б).
2БГЧ. 1993. №2. С. 51.
3 Жылуновіч 3. Назв. тв. С. 77.
4 НА РБ, ф. 4683-п, воп. 3, спр. 433, арк. 8—9.
s НА РБ, ф. 325, воп. 1, спр. 1. арк. 4—5.
6 Тамсама, спр. 1, арк. 18—18 адг.; спр. 2, арк. 77.
’ Краўцоў М. Усебеларускі з’сзд 1917 г. П Наша Ніва 1997. 20 кастр.; Захарка В. Назв. тв. С. 12.
3 моманту прыезду на з’езд Беларускага абласнога камітэта можна казаць аб узнікненні трэцяй фракцыі пад умоўным найменнем “абласнікі”. Яе ўзначалілі лідэры БАК Я.Канчар, М.Гольман, А.Вазіла і інш. Спачатку гэтая фракцыя была, як прыгадваў удзельнік з’езда, “не гэткая ўжо вялікая, але грызлівая”1. 3 прыбыццём новых дэлегатаў яна колькасна расла і набывала ўсё большую вагу. Яе падтрымлівалі прадстаўнікі сялянства, земскія дзеячы — асабліва з усходняга рэгіёна Беларусі. Пад уплывам “абласнікоў” цалкам знаходзілася арганізаванае А.Вазілам Магілеўскае зямляцтва, у меншай ступені — Менскае. Аснову фракцыі складалі дзеячы мясцовых арганізацый агульнарасійскіх партый эсэраў, народных сацыялістаў, часткова меншавікоў. Аднак адметнасць гэтай фракцыі (параўнальна з іншымі) палягала не столькі ў палітычна-партыйных характарыстыках, колькі ў адрознай этнакультурнай і нацыянальна-дзяржаўнай скіраванасці. “Абласнікі” аб’ядноўвалі вакол сябе дэлегатаў з найбольш размытай нацыянальнай самасвядомасцю, пераважна праваслаўных беларусаў, на якіх асабліва моцна паўплываў агульнарасійскі, імлерскі фактар. Адсюль — аднабокая арыентацыя гэтай фракцыі толькі на шчыльную, непарыўную сувязь Бсларусі з Расіяй.
Чым бліжэй падыходзіў з’езд да свайго апагею, тым відавочней партыйна-палітычная дыферэнцыяцыя дэлегатаў на “правых” і “левых” адыходзіла на задні план, а ў якасці галоўнай лініі падзелу выступаў пакінуты ў спадчыну папярэднімі стагоддзямі больш глыбокі, цывілізацыйны разлом тутэйшага грамадства на носьбітаў расійскаправаслаўнага сацыякультурнага кода — прыхільнікаў далейшага дрэйфу Беларусі на ўсход у складзе шматнацыянальнай супердзяржавы анахранічнага імперскага тыпу, і тых, чыя ментальнасць заставалася адкрытай каштоўнасцям заходняй еўрапейскай цывілізацыі з шанаваным там ідэалам нацыі-дзяржавы. Натуральна, што пераадолснне гэтага разлому ў рамках Усебеларускага з’езду было справай недасяжнай. I ўсё ж, сустрэўшыся, бадай, упсршыню ў гісторыі ў адным месцы ў адзін час, прадстаўнікі абедзвюх арыентацый пры абмеркаванні канкрэтных, практычна-надзённых праблемаў, якімі жыло беларускае грамадства ў канцы 1917 года (ад эканомікі да культуры) знаходзілі ў сабе здолыіасць да кампрамісаў. Для распрацоўкі асобных блокаў пытанняў арганізоўваліся секцыі, пры якіх утвараліся яшчэ больш спецыялізаваныя камісіі. На з’ездзе працавалі секцыі па пытаннях гаспадаркі і фінансаў, нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва, мясцовага
A В. Усебеларускі кангрэс у Менску...//Запісы Кн. 3 С. 146.
самакіравання, аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння, арганізацыі беларускіх войск, бежанская, культурна-асветная і г. д. Праца ў секцыях і камісіях, паседжанні якіх былі адкрытымі, даклады, што там гучалі, для многіх дэлегатаў “былі першаю гармадскаю школаю і сапраўднымі курсамі ведаў аб Беларускім краі, ягоных патрэбах і аб спосабах, якімі гэтыя нацыянальныя патрэбы магчыма задаволіць”1.
ІІадыходы з’езда да сацыяльна-эканамічных і культурных праблемаў неслі на сабе адбітак сацыялістычных прыхільнасцяў бальшыні дэлегатаў. Нацыянальныя інтарэсы беларускага народа яны разумелі як інтарэсы працоўнага люду, найперш сялянства. У рэзалюцыях многіх секцый і камісій гучала ідэя сацыяльнай справядлівасці, сцвяржалася неабходнасць забяспечыць роўнасць паміж індывідамі, групамі насельніцтва і цэлымі народамі. Паводле словаў Я.Канчара, “з'езд стаў на пазіцыю абароны інтарэсаў працы ад эскплуатацыі капіталу”2.
ГІры абмеркаванні многіх канкрэтных праблем дэлегаты пераконваліся, што іх немаі чыма развязаць у інтарэсах бальшыні бсларускага насельніцтва без арганізацыі краёвай улады, рэальную сілу якой магло надаць голькі нацыянальнае войска. Гэта было асабліва відавочным на тым трывожным міжнародным фоне, што стваралі Усебеларускаму з’езду пачатыя 9 снежня 1917 года ў Берасці перамовы Савецкай Расіі з дзяржавамі германскага блока. Вострую занепакоенасць усіх дэлегатаў — незалежна ад іх партыйнасці і арыентацыі выклікала пытанне пра лёс акупаваных немцамі Гарадзенскай і Віленскай губерняў, г. зн. аб цэласнасці Беларусі. Клопат пра цэласнаць нацыянальнай тэрыторыі ў кантэксце тагачаснай сітуацыі быў не данінай прыгожаму палітычнаму прынцыпу, а дыкгаваўся суровымі рэаліямі: без уз’яднання абедзвюх частак краю не маглі вярнуцца да родных сялібаў больш за мільён бежанцаў і сотні тысяч салдат-беларусаў. Я.Лёсік пісаў у тыя дні: “Цэльнасць нашае зямлі [...] для нас — гэта пытанне жыцця і смерці”3. Між тым звесткі, што даходзілі на гэты конт з Бсрасця, былі супярэчлівыя. Савецкая дэлегацыя настойвала на вывадзе германскіх войск з усіх акупаваных тэрыторый і выяўлення шляхам рэферэндуму волі тых нацыянальных групаў, якія да вайны не карысталіся палітычнай самастойнасцю. Краіны Чацвярнога саюза ў канцы першага раунда перамоваў як быццам пагадзіліся з такімі прынцыпамі4. На
1 Езавітаў К. Назв. зв. С. 27.
2 Канчер Е.С. Белорусскнй вопрос. С. 72.
3 Лёсік Я Вайна і мір // Вольная Беларусь 1917. 21 снеж ; Тое ж П Лёсік Я Творы. Мн„ 1994. С . 251.
J Документы внешней полмтнкн СССР. Т. 1. С. 59—61,68—69.
запыты дэлегатаў Усебеларускага з’езда, ці распаўсюджваюцца гэтыя прынцыпы на Беларусь, савецкія наркамы Л.Троцкі і І.Сталін нязменна давалі станоўчыя адказы'. У той жа час праз газеты ды іншыя неафіцыйныя каналы даходзіла інфармацыя пра верагоднасць далучэння заходнебеларускіх земляў ці то да Польшчы, ці да Летувы2. Станавілася зразумела, што без удзелу ў перамовах саміх беларусаў ніякіх гарантый захавання цэласнасці краю няма. Само жыццё вымагала ад Беларусі стаць суб’ектам міжнародных адносін, а для гэтага патрабавалася здзейніць акт самавызначэння, закласці асновы нацыянальнай дзяржаўнасці.
15—17 снежня 1917 года Усебеларускі з’езд ушчыльную падышоў да гэтага лёсавызначальнага рашэння. Форум зноў моцна палярызаваўся, разгарэліся надзвычай вострыя дэбаты паміж “радаўцамі” і “абласнікамі” наконт выбару найбольш аптымальнай формы самавызначэння. Якія ж альтэрнатывы яны прапаноўвалі?
У сваіх пазнейшых публікацыях прадстаўнікі і адной, і другой плыні сцвярджалі, што “радаўцы” ўжо тады выступілі за абвяшчэнне Беларусі цалкам незалежнай рэспублікай, а намаганні “абласнікоў” былі скіраваныя на тое, каб не дапусціць яе выхаду са складу федэратыўнай Расіі. Такую карціну малявалі ГІ.Крачэўскі3 і К.Езавітаў4. 3 імі пагаджаўся М.Касцевіч, прыгадваючы, як Я.Варонка на паседжанні Гарадзенскага зямляцтва заявіў, што ўжо цэлы тыдзень носіць у партфелі праект універсалу аб незалежнасці5.
Гэтакім жа чынам выказваўся і Я.Канчар, запэўніваючы, што сам з’езд ВБР склікала “для ажыццяўлення незалежнай Беларускай рэспублікі”, а на яго паседжанні 17 снежня з такім патрабаваннем выступілі дэлегаты Т.Грыб і А.Дулін6.
Гэтая схема перавандравала потым і ў даследванні навукоўцаў.
He выключана, што асобныя, найбольш радыкальна настроеныя дэлегаты ўжо тады гатовыя былі прагаласаваць за поўную незалежнасць Беларусі. I ўсё ж, думаецца, лідэры абодвух крылаў пасля з’езда некалькі перабольшвалі тагачасныя незалежніцкія памкненні: “радаў-
1 Нзвестня Бобруйского Совега рабочнх п солдатскмх депутатов. 1917. 22 дек.; Чарвякоў А. За Савецкую Беларусь. С. 49—50; БГЧ 1993. № 3. С. 66.
2 БГЧ. 1993.№З.С. 62, 66.
3 Крачэўскі П Беларусь у мінулым і сучасным. С. 52.
4 Езавітаў К. Назв. тв. С, 28
’КраўцоўМ. 20 гадоў назад//Спадчына. 1996. № І .С. 192.
6 Канчер Е.С. Белорусскнй вопрос. С. 50—51; Он же. Преднсловне // Вазнлло А.Т. Речь. промзнесенная на 1-м Всебелорусском сгезде. Пг.. 1918. С. 5; To же// Гуманітарнаэканамічны веснік. 1996. № 2. С. 42—43.
цы” — для таго, каб аўтарытэтам Усебеларускага з’езда падмацаваць акт абвяшчэння незалежнасці БНР у 1918 годзе, “абласнікі” — каб падкрэсліць нібыта празмерны радыкалізм, уяўную авантурнасць “радаўскай” часткі дэлегатаў і тым самым апраўдаць сваё зацятае змаганне з імі.
Гісторык не мае магчымасці зазірнуць у згаданы вышэй партфель Я.Варонкі з легендарным універсалам. Але вось словы самога Варонкі на паседжанні з’езда 15 снежня (у перадачы Я.Ярушэвіча); “Задача з’езда — арганізаваць краёвую ўладу [...]. Павінна быць аб’яўлена Беларуская рэспубліка ў федэрацыі з астазнімі рэспублікамі Расіі”1 (вылучана мною. — С.Р.).
Названы Я.Канчарам у якасці вяшчальніка беларускай незалежнасці Т.Грыб 17 снежня выступаў на з’ездзе двойчы. Першы раз — ад імя Сацыялістычнага блока: “Ад гэтага часу Беларусь павінна быць рэспублікай [Трэба] выбраць зараз жа камісію, каб распрацаваць адозву да ўсяго беларускага народа з абвяшчэннем рэспублікі”2. Другі раз Т.Грыб зачытаў рэзалюцыю вайсковай секцыі з’езда. Задачай нумар адзін Усебеларускага з’езда яна вызначала: “Абвясціць Беларускую Дэмакратычную Рэспубліку як складовую частку Федэратыўнай Расійскай Рэспублікі”3.
Матрос Балтфлота А.Дулін, які пад пяром Канчара таксама выступаў за незалежнасць, агучыў на з’ездзе рэзалюцыю Гарадзенскага зямляцтва: “1) неадкладна аб’явіць рэспубліку (бурн. апладысм.), 2) вылучэнне Усебеларускага Савета салдацкіх, сялянскіх і рабочых дэпутатаў...”4
Такія формулы гучалі і ў выступленнях іншых прадстаўнікоў “радаўскай” часткі з’езда: Я.Сушынскага, Я.Дылы, А.Бурбіса, П.Алексюка, К.Езавітава, М.Касцевіча, Я.Ладнова, Шабана, Дубовіка і г. д.5 Hi ў аднаго з іх справаздача Я.Ярушэвіча не фіксуе закліку да аддзялення Беларусі ад Расіі і абвяшчэння поўнай нсзалежнасці.
Уважлівы аналіз дакументаў паказвае, што ключавым словам, якое ў кульмінацыйны момант форуму стала яблыкам разладу паміж “радаўцамі” і “абласнікамі”, было не слова “незалежнасць”, а тэрмін “рэспубліка”. паняцце “Беларуская рэспубліка”. Нават памяркоўная спроба здзейсніць самавызначэнне ў форме рэспублікі як раўнапраўна-
1 БГЧ. 1993. №4. С. 52.
? Тамсама. С. 56.
3 НА РБ. ф. 325, воп. 1, спр. I, арк. 24.
4БГЧ. 1993. № 4. С. 56.
5 Тамсама. № 3. С. 62; № 4. С 53 — 56.
га суб’екта агульнарасійскай федэрацыі — чым Беларусь да таго часу не была — выклікала ў асяроддзі “абласнікоў” непадробны пярэпалах і ў чарговы раз паставіла з’езд на мяжу расколу.
Каштоўнае сведчанне наконт гэтага пакінуў А.Цвікевіч, які апынуўся ў эпіцэнтры спрэчак, але сам не прымыкаў ні да аднаго з полюсаў, таму заслугоўвае найбольшага даверу: “На Усебеларускім з’ездзе думка аб незалежнасці Беларусі не мела суспеху: агульна лунала на ўсіх сходах і камісіях толькі формула “федэратыўнай Расіі”, прычым Беларусь мыслілася як частка яе [...]. Прапазіцыя назваць Беларусь рэспублікай, хоць бы і ў складзе Расійскай федэрацыі, выклікала сярод дэпутатаў абурэнне, супярэчкі і варожыя адносіны Супраць гэтае прапазіцыі найбольш былі настроены прадстаўнікі валасных земстваў, вёскі і наогул сялянскія дэпутаты, палітычна мала свядомыя і знаходзіўшыеся пад уплывам расійскіх с.-эраў”1.
ІІасуперак рэчаіснасці, абвяшчэнне рэспублікі ўспрымалася “абласнікамі” і іх аднадумцамі як раптоўны разрыў з Расіяй, што для Беларусі стала б “страшным бедствам”; як неабходнасць “даць бой нашым гістарычным суседзям”, да чаго Беларусь не гатовая; як навязванне рэцэпта, вынайдзенага “не жыццёвай гістарычнай мудрасцю, a навыварат зразуметай кніжнай граматай”; як імкненне тварыць народнас шчасце “без самога народа” і г. д. Побач з аргументамі розуму суседнічалі залішнія эмоцыі, ірацыянальны страх перад неабходнасцю зрабіць крок да самастойнага існавання, узяць на сябе адказнасць за лёс краю. He апошнюю ролю адыгрывалі прышчэпленая казённым выхаваннем ксенафобія, забабоны антызаходніцтва. “Прабачце мне, тысячу разоў прабачце, — звяртаўся да апанентаў А.Вазіла, — але ў вашых пра.мовах я бачу ўхіл на Захад. Гэта — той самы ўхіл, які болый за ўсё палохае мяне”2.
Позна ўвечары 17 снежня спрэчкі дасягнулі беспрэцэдэнтнай вастрыні. Каб збіць шалёны напал жарсцяў, быў аб’яўлены перапынак, у час якога Рада з’езда коштам неверагодных высілкаў выпрацавала кампрамісную формулу арганізацыі ўлады (аўтарам выратавальнай формулы крыніцы называюць А.Цвікевіча).
На пачатку 2-й гадзіны ночы на 18 снежня 1917 года ў напружанай цішыні перапоўненай людзьмі і эмоцыямі залы менскага Дваранскага дома прагучала: “Замацоўваючы сваё права на самавызначэнне, аб-
1 Галынец А. [Цвікевіч А.]. Чатыры гады: 1918—25.III. 1922 II Спадчына. 1996. № 3. С. 140—141.
2 БГЧ. 1993. № 3. С. 67; Вазвлло А.Т. Речь II Гуманітарна-эканамічны весшк. 1996. № 2. С. 49.
КАСТРЫЧНІЦКАЕПАЎСТАННЕ I ПЫТАННЕ ПРА ЛЁС БЕЛАРУСІ • 187 вешчанае Расійскай рэвалюцыяй, і сцвярджаючы дэмакратычны рэспубліканскі лад у межах Беларускай зямлі, для выратавання роднага краю і засцярогі яго ад падзелу і адрыву ад Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі, 1-шы Усебеларускі з’езд пастанаўляе: неадкладна ўтварыць са свайго складу орган краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, які часова становіцца на чале кіравання краем, уступаючы ў справавыя дачыненні з цэнтральнай уладай, адказнай перад Саветам рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў”1.
Вынайдзеная формула ўлучала матыў Беларускай рэспублікі, але наймення такога не ўтрымлівала, таму яна была прынята ўсімі і пад бурныя авацыі ўхвалена з’ездам2. Гэта была яго несумнеўная ііерамога — як над уласнымі супярэчнасцямі, так і над раскольніцкай тактыкай заходнефрантавых бальшавікоў, — перамога на карысць агульнанацыянальных інтарэсаў. “Бяссмертны момант у жыцці нацыі” — так ўспрыняў гэтую падзею М.Касцевіч3. А.Гарун яе значэнне бачыў у тым, што “ўсе арыентацыі зліліся у адной беларускай арыентацыі”4.
Прапанаваная Усебеларускім з’ездам форма самавызначэння Беларусі і схема канструявання краёвай улады аналізаваліся ў літаратуры5. Таму адзначым толькі некалькі момантаў.
Па-першае, адлюстроўваючы настроі, безумоўна, пераважнай бальшыні тагачаснага беларускага грамадства, з’езд не дапускаў магчымасці існавання Беларусі па-за межамі агульнарасійскай, “постімперскай” геапалітычнай прасторы. Думка пра ўваходжанне Беларусі ў міжнародную супольнасць (сусветную, еўрапейскую) без пасярэдніцтва Расіі яшчэ не ўкладвалася ва ўяўленне пераважнай часткі беларускай палітычнай эліты ўзору 1917 года. Разам з тым Усебеларускі з’езд зафіксаваў важны зрух у яе грамадскай свядомасці: Беларусь хоць і ўяўлялася па-ранейшаму толькі звяном больш шырокага дзяржаўна-палітычнага аб’яднання, але ўжо не як безаблічная, жорстка падпарадкаваная цэнтру правінцыя, а як параўнаўча самастойны, раўнапраўны, з уласнымі інтарэсамі і аўтаномнай сістэмай кіравання суб’ект агульнарасійскага супольніцтва народаў і краёў. Такі статус мог паслужыць стартавай пляцоўкай для будучага руху да поўнага суверэнітэту.
Турук Ф. Белорусское дваженне. Прнлож. 15 С. 105.
2БГЧ. 1993. №4. С. 58.
3 Краўцоў М. Разгон (Успамін)//Спадчына. 1996. № 1. С. 185.
4 Н[овадворск]і А. Беларускі кангрэс // Роднае слова. 1997. № 8. С. 204.
5 Багдановіч А.Г. Назв. тв. // Гуманітарна-эканамічны веснік. 1997. № 3. С. 19—25.
Па-другое, арганізуючы Ебларусь у якасці асобнага, непадзельнага дзяржаўна-адміністрацыйнага ўтварэння на чале са сваім органам улады, з’езд імкнуўся ўвасобіць гэты акт у адпаведныя тагачасным умовам савецкія формы — кажучы словамі Ю.Туронка, “стварыць на беларускай зямлі свой беларускі орган савецкай улады”1. Гэта давала магчымасць устанаўлення кантакту і справавых дачыненняў як з цэнтральнымі савецкімі органамі, так і з мясцовымі Аблвыкамзахам і СНК —зразумела, пры наяўнасці добрай волі з усіх бакоў.
Нарэшце падкрэслім, што Усебеларускі з’езд, насуперак сцверджанням савецкай гістарыяграфіі пра нібыта ажыццёўленую ім спробу “ўзурпацыі ўлады”, зусім не прэтэндаваў на беспаваротнае замацаванне ўлады за сабой і вылучаным са свайго складу органам. Наадварот, апошні разглядаўся голькі як часовы; галоўным яго заданнем вызначалася найхутчэйшае скліканне Беларускага Устаноўчага сходу, які і быў закліканы прыняць канчазковую пастанову аб самавызначэнні Беларусі і сфармаваць сталыя органы ўлады. Гэта быў дэмакратычны, негвалтоўны, цывілізаваны шлях. Такі шлях, між іншым, даваў немалыя шансы доступу да краёвай улады і балыпавікам, паколькі яны (як паказалі выбары ва Усерасійскі Устаноўчы сход) карысталіся на той момант значным рэйтынгам сярод мясцовага насельніцтва. Так што і ў гэтым плане адкрывалася прастора для кампрамісаў.
Аднак бальшавікі прадэманстравалі няздольнасць да агульнанацыянальнага кансэнсусу. Гэтаму працівілася сама прырода бальшавізму — касмапалітычнага ў сваёй аснове, угрунтаванага на фетышызацыі класавай барацьбы і сусветнай пралетарскай рэвалюцыі. Справа ўскладнялася нізкай палітычнай культурай мясцовых бальшавіцкіх лідэраў, што вылучыліся з франтавога асяроддзя, ахвочага да гвалту і прымусу, іх уладным эгаізмам. Як адзначае І.М. Ігнаценка. бальшавікі лічылі, што толькі іх думка мела нрава на жыццё, кампраміс у іх разуменні — гэта ўступка толькі процілеглага боку2.
Такое маральна-палітычнае крэда і прадвызначыла акцыю, учыненую на загад СНК Заходняй вобласці і фронту пасля таго, як Усебеларускі з’езд з уздымам ухваліў працытаваны вышэй пункт выніковай рэзалюцыі аб арганізацыі ўлады ў Беларусі. Лінія бальшавікоў на раскол правалілася, і адсутнасць палітычных аргументаў давялося кампенсаваць аргументам сілы. ІІозняй ноччу з 17 на 18 снежня 1917 года ўзброенымі салдатамі на чале з нецвярозым начальнікам Мінскага
1 Туронак Ю. Нежаданая рэспубліка // Кантакт. 1989. № 2. С. 28—29.
2 Ігнаценка I. Рэха Кастрычніка// Беларусь. 1997. № 11. С. 15.
гарнізона М.Крывашэіным і членам СНК Заходняй вобласці і фронту Л.Рэзаўскім праца з’езда была гвалтоўна спынена, прэзідыум і некаторыя дэлегаты арыштаваныя'.
Разгон Усебеларускага з’езда сарваў натуральны, легітымны, найбольш паўнавартасны шлях ператварэння беларусаў з аморфнай этнічнай масы ў сучасную палітычную нацыю. Далей гэтая трансфармацыя пайшла пакручастымі дарогамі, сталася запаволенай і шмат у чым дэфармаванай. Выпрацаваная з’ездам дэмакратычная альтэрнатыва бальшавіцкай дыктатуры была задушаная.
Тым не менш з’езд застаецца неардынарнай падзеяй беларускай гісторыі. Стаўшы вяршыняй усяго папярэдняга нацыянальна-вызвольнага руху, які гуртаваў не надта шматлікія групы нацыянальна свядомых энтузіястаў, Усебеларускі з’езд выйшаў за гэтыя параўнаўча вузкія рамкі і з’явіўся першым у гісторыі прадстаўнічым форумам усёй беларускай этнасацыяльнай супольнасці. Ён быў своеасаблівай жывой мадэллю гэтай супольнасці — з усімі яе моцнымі і слабымі бакамі. З’езд канчаткова сцвердзіў факт існавання беларускага народа, засведчыў пачатак усведамлення ім сваіх палітычных інтарэсаў. Пасля з’езда ігнараваць беларускае пытанне ўжо стала практычна немагчыма.
БГЧ. 1993. №4. С. 58—60.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Усеабдымны сацыяльна-эканамічны і палітычны крызіс, у які ўвагнала сябе Расійская імперыя сваім удзелам у Першай сусветнай вайне, выбухнуў у 1917 годзе каласальным рэвалюцыйным катаклізмам, які разламаў традыцыяналісцкія асновы расійскага грамадства. Падзенне царызму і паскораны гэтым працэс дэзінтэграцыі імперыі аб'ектыўна выносілі на парадак дня праблему дзяржаўна-палітычнага і нацыянальна-культурнага самавызначэння яе шматлікіх народаў. Неабходнасць пастаноўкі такой прабле.мы і пошуку спосабаў яе развязання паўстала і перад Беларуссю. Аднак рэальныя стасункі сацыяльнапалітычных сілаў, што склаліся на тэрыторыі краю за гады вайны, не спрыялі хуткаму ўсведамленню мясцовым насельніцтвам патрэбы нацыянальнага самавызначэння. Агульнарасійскія партыі (ліберальныя, народніцкія, сацыял-дэмакратычныя), якія аказвалі ў 1917 годзе вызначальны ўплыў на грамадскае жыццё Беларусі, зыходзілі з прыярытэту вялікадзяржаўных, агульнадэмакратычных альбо класавых інтарэсаў. Нацыянальнае пытанне, як правіла, не мела для іх самадастатковага значэння. Сфармаваныя ў ходзе рэвалюцыі цэнтральныя і мясцовыя органы ўлады, саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, а таксама камандаванне і вайсковыя камітэты Заходняга фронту былі індыферэнтныя ці нават варожыя да беларускай ідэі, праводзілі вялікадзяржаўніцкую палітыку.
Разам з тым рэвалюцыя стварыла шырокія магчымасці для разгортвання і арганізацыйна-палітычнага афармлення беларускага нацыянальнага руху — асноўнага генератара ідэі самавызначэння. У канцы сакавіка 1917 года ў Менску быў створаны каардынацыйны цэнтр руху — Беларускі нацыянальны камітэт, заменены ў ліпені Цэнтральнай радай беларускіх арганізацый, якая ў кастрычніку была пераўтворана ў Вялікую Беларускую раду. Пад час рэвалюцыі адрадзілася старэйшая нацыянальная партыя — Беларуская сацыялістычная грамада. Пачалі ўзнікаць і іншыя партыі і арганізацыі — Беларуская народная
партыя сацыялістаў, Беларуская народная грамада, Хрысціянска-дэмакратычная злучнасць беларусаў (пазней — Беларуская хрысціянская дэмакратыя) і г. д. У якасці галоўнага праграмнага тэзіса па нацыянальна-дзяржаўным пытанні гэтыя партыі вылучылі патрабаванне аўтаноміі Беларусі ў агульнарасійскай федэрацыі. Аднак беларускім патрыётам-адраджэнцам, якія ў бальшыні сваёй былі ў палітыцы пачаткоўцамі, надзвычай складана было адстойваць інтарэсы беларускага народа ва ўмовах, калі ў краі дзейнічалі непараўнальна больш магутныя цэнтралісцкія сілы, а нацыянальная самасвядомасць асноўнага класа беларускай нацыі— сялянства — не вызначалася высокім узроўнем. Беларускі нацыянальны рух увесь час сутыкаўся з вялікімі цяжкасцямі, досыць павольна набываў значэнне ўплывовай палітычнай сілы.
У ходзе барацьбы па пытанні аб будучым статусе краю поруч з праграмай аўтаноміі Беларусі была вылучана альтэрнатыўная ёй ідэя аб’ядна.чня беларускіх губерняў у вялікую адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — вобласць, арганізаваную на аснове самакіравання, але без уліку нацыянальнай самабытнасці беларусаў. Найбольшую прыхільнасць да “абласніцкай” ідэі выказвалі групоўкі, што стаялі на пазіцыях заходнерусізму. У гэтых колах таксама назіралася пэўная змена акцэнтаў: сімптомы распаду “адзінай і непадзельнай” Расіі падрывалі веру ў непахіснасць яе апякунства над Беларуссю і падштурхоўвалі да думкі, што найперш трэба разлічваць на сябе, самім клапаціцца пра будучыню краю.
На гэтым грунце пазначылася некаторае збліжэнне паміж ліберальна-народніцкім крылом заходнерусізму і беларускім нацыянальным рухам, што дазволіла супольнымі намаганнямі склікаць у снежні 1917 года Усебеларускі з’езд — першы ў гісторыі агульнанацыянальны форум беларусаў. На ім беларускае грамадства ўшчыльную падыйшло да афармлення своеасаблівага агульнанацыянальнага дэмакратычнага фронту. З’езд выпрацаваў узважаную канцэпцыю нацыянальнадзяржаўнага будаўніцтва, рэалізацыя якой дазволіла б Беларусі стаць параўнальна самастойным, раўнапраўным суб’ектам агульнарасійскага супольніцтва народаў і краёў, атрымаць аўтаномную сістэму кіравання.
Актывізацыя ў ходзе расійскай рэвалюцыі беларускага нацыянальнага руху, вылучэнне лозунгу аўтаноміі Беларусі мела прыкметны рэзананс і ў зоне германскай акупацыі. Пад націскам гістарычных падзеяў у асяроддзі віленскага беларускага актыву пачалася эвалюцыя поглядаў ад канцэпцыі супольнай Беларуска-Летувіскай дзяржавы ў
межах былога Вялікага Княства Літоўскага да ідэі ўласна беларускай дзяржаўнасці ў этнічных межах рассялення беларусаў.
Фактычна на працягу 1917 года ў абедзвюх частках падзеленай фронтам Беларусі — і пад нямецкай акупацыяй, і пад юрысдыкцыяй Расіі — пошукі беларускай палітычнай элітай найбольш аптымальнай формы самавызначэння ішлі хоць і адрознымі шляхамі, але у адзіным кірунку — набліжэння да канцэпцыі самастойнай дэмакратычнай Беларускай рэспублікі, што кансалідуе нацыю ў яе этнічных межах. У 1917 годзе гэтая канцэпцыя яшчэ цалкам не выкрышталізавалася. Як адзначыў А.Станкевіч, “суверэннасць беларускага народа да канца 1917 года беларусы дзялілі: на захадзе — з Літвой, а на ўсходзе — з Расіяй”1. Тым не менш, улічваючы прыкметную сінхроннасць у развіцці нацыянальнай палітычнай думкі з абодвух бакоў фронту, можна сцвярджаць, што ажыццяўленне пры спрыяльных умовах тагачасных ідэяў беларускіх адраджэнцаў, г. зн. утварэнне дзяржаўна-тэрытарыяльнай, палітычнай аўтаноміі ў складзе Расійскай рэспублікі і аналагічнай аўтаноміі ў складзе Беларуска-Летувіскай дзяржавы, з уласнымі цэнтрамі ўлады, найперш дало б юрыдычную магчымасць для прадстаўніцтва абедзвюх частак Беларусі на мірным кангрэсе, а ў перспектыве стварыла б рэальную аснову для аб’яднання іх у адзін дзяржаўны арганізм.
Аднак такая перспектыва не ўкладвалася ў намеры бальшавікоў Заходняга фронту, якія заявілі аб уласных прэтэнзіях на манапольную ўладу ў краі. Узброены разгон імі Усебеларускаіа з’езда сарваў натуральны, легітымны, найбольш паўнавартасны шлях пабудовы нацыянальнай дзяржаўнасці ў Беларусі.
Такім чынам, у ходзе Расійскай рэвалюцыі 1917 года не ўдалося дасягнуць такога развязання беларускай праблемы, якое ў найбольшай ступені адпавядала б інтарэсам карэннага насельніцтва краю. Прааналізаваны намі канкрэтна-гістарычны матэрыял падводзіць да высновы, што вытокі гэтай няўдачы ляжалі ў нсадпаведнасці паміж абвостранай вайной і рэвалюцыяй аб’ектыўнай патрэбай нацыянальнага самавызначэння беларусаў, з аднаго боку, і рэальнымі суадносінамі сілаў у рэгіёне, невысокай ступенню суб’ектыўнай гатоўнасці беларускага грамадства і яго палітычнай эліты да развязання гэтай наспелай задачы — з другога.
Тым часам наступныя гістарычныя падзеі — абвяшчэнне незалежнасці Украінскай Народнай Рэспублікі (студзень 1918 г.) і Летувіскай
Станкевіч А. Да гісторыі беларускага палітычнага вызваленьня. Вільня, 1934. С. 88.
дзяржавы (снежань 1917 і люты 1918 гг.) з іх прэтэнзіямі на беларускія тэрыторыі, акупацыя немцамі ў лютым 1918 года большай часткі Беларусі, падпісанне ў Берасці сепаратнай савецка-германскай дамовы пры поўным ігнараванні беларускіх інтарэсаў — яшчэ пільней патрабавалі, каб перад сусветнай грамадскасцю было прадэманстравана, што гэтая зямля мае законнага гаспадара самабытны беларускі народ, які жыве тут спрадвеку. У адпаведнасці з духам рашэнняў Усебеларускага з’езда і абапіраючыся на арганізаваныя яго дэлегатамі структуры, нацыянальныя дэмакраты-адраджэнцы абвяшчаюць у сакавіку 1918 года аб утварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі як вольнай і незалежнай дзяржавы. Гэта быў неабходны і лагічны адказ на суровыя выклікі часу. Разам з тым дадзены акт стаўся адной з перадумоў для чарговых крокаў па шляху да ўсталявання беларускай дзяржаўнасці, ажыццёўленых ужо на савецкай аснове. Нельга не пагадзіцца з тымі аўтарамі, якія лічаць, што з гледзішча развязання праблемы самавызначэння Беларусі абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (1918 г.) і заснаванне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1919 г.) уяўлялі сабой “звёны аднаго працэсу” — аб’ектыўна абумоўленага гістарычнага працэсу станаўлення нацыянальнай дзяржаўнасці беларусаў1. Як заўважыў У.М. Міхнюк, калі б не адбыўся ў снежні 1917 года Усебеларускі з’езд і не здзейсніўся акт 25 сакавіка 1918 года, “то не было б і ленінска-бальшавіцкага абвяшчэння БССР 1 студзеня 1919 года”2.
Гісторыя распарадзілася так, uno ў наступныя дзесяцігоддзі якраз Беларуская ССР як палітыка-тэрытарыяльнае ўтварэнне ў складзе СССР з фармальнымі атрыбутамі нацыянальнай дзяржаўнасці сабрала вакол мясцовага цэнтра ўлады асноўную частку этнічнага абшару беларусаў і ў 1920—80-я гады аб’ектыўна адыграла ролю дзяржаўнапалітычнага ды культурнага інтэгратара, свайго роду апорнай канструкцыі беларускай нацыі. На аснове БССР у 1991 годзе была абвешчана суверэнная Рэспубліка Беларусь.
1 ЛойкаЛ. БНР—БССР: звёны аднаго працэсу//Звязда 1990 13 кастр ; Бычок С.М. К вопросу созданмя белорусской государственностн в новейшее время: альтернатнвные подходы // Гістарычная навука і гістарычная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь (новыя канцэпцыі і падыходы); Тэз. дакл. і паведамл. на Усебеларускай канферэнцыі гісторыкаў. Ч. 1: Гісторыя Беларусі. Мн.. 1993. С. 169—171: Мельннк В. Легтнмнзацня полнтнческой снстемы н государственной полнтнкн Республнкп Беларусь//Технологмя полмтмкя: Гражданское й нацнональное согласве первооснова консолядацнн белорусского обпіества. Мн.. 1995. С. 53-—55.
2 Звязда. 1993. 25 сак.
A В (Варлыга А.?— Гладкі Я.А?) 177, 178, 182
А.Д. (Данілевіч А.А.?) 137
А.І., гл. Луцкевіч А.
А.Н., гл. Гарун А,
Агурскі С. 9, 13
Адамовіч В. 87, 140
Азбукін М.В. 157
Айзенштадг C.HJ. 67
АкаловічА. 180
Алонаў 34
АляксюкП.П. 34,78,79,82,91, 121, 127, 140, 185
АляхновічФ. 112
Андреев А.М. 40
Андрэй, епіскап 100
АношкаА. 169
АпетэрІ. 67
АрансонР.Я. 34
Арцёменка І.П. 67
Астрамовіч А.С. (Зязюля А.) 78
Аўксенцеў М.Дз. 45
Бабарыкін 82, 92
Бабкоў А.М. (Бабков А.М.) 31,32
Багдановіч А.Г. 11,166,187
Багдановіч Г.В 129
Багдановіч М. 28, 78
Багушэвіч Ф. 27
Бадунова П. 131,140,163
Балай В.С. 35
БалуеўП.С. 137,154
Барабаш ЮЯ 111
Баршчэўскі A 157,178
БасістСВ. 67
Баўэр О. (Бауэр О ) 62
Башко П К. 34, 36, 37, 43, 45, 68, 87, 148
Белавусаў П.Я. 65
Белы 82
EejweuHa В If 80
БібілаЮВ. 157
Бйлунов Б. Н. 6
Біч MB. (Бйч М.О.) 12, 18, 30, 80
Бондарчйк В.К. 80
Бонч-Асмалоўскі А.В. 127,160,176
Брайцаў В. 171
Браўн А.Ю 67
БруевічЯ.Л. 129
Брук Р.В. 67
БрукС.Н. 30
Брулова-Шаскольская Н.У. (Брюллова-
Шаскольская Н.) 57, 58, 59, 60, 67, 68
Брэшка-Брашкоўская К.К. 85
Бугаёв Е. 10
БудзькаЭ.А. 79, 123
Булат С. 133
Булдаков В. П. 5, 17
Бурбіс А. (Стары Піліп) 8, 87, 89, 92, 120,
163, 180, 185
Бывалькевіч П.Р 108
БычокС.М. 194
Бэтман-Г ольвэг Т. 114
Бядуля 3. (Плаўнік С.Я.) 28,61, 78, 121, 175
Бялыніцкі-Біруля Б.А. 95
ВазілаА.Ц. (ВазнллоА.Т.) 182, 184, 186
Вайншэнкер Я .Л. 65
Валкавіцкі І.Г. 110,132
Валковіч А.А. 34. 35
Варлыга А., гл. Гладкі Я.А.
ВаронкаЯ. 7, 138, 171, 184, 185
Васілевіч Я.І. 106, 171
Васілеўскі Ю. 158
Васільева М.А. 104
ВашчынінД.К. 82
Вейнрэйх М. 176
Верас 3. 78
Верт Н. 138
Весялкоўскі Ю 175
ВілейшысЙ. 113
Вішняк М.В, 57
Волобуев П.В 5, 17
Г. (Гольман М.Б.?) 170
Гавршюе Л.М. 40
Гадлеўскі В. 7, 88, 92
ГалавачР 131
Галынец А., гл. Цвікевіч А.
Гардзялкоўскі К. 89
Гартны Ц., гл. Жылуновіч 3.
Гарун А. (Прушынскі А., Новадворскі А.)
28, 122, 140. 166, 168, 177, 187
Гаруновіч A. 9
Гарэцкі Г.І. 53.61
ГарэцкіМ. 28,53,75
Гарэцкі Р. 53,61
ГацьеЮ.У. (ГотьеЮ.В.) 53,54
Георгій, епіскап 99, 100
Герйык І.Я. 37
Гладкі Я.А. (Варлыга А.) 177
Гневко В.Г. 48.68
Гольман М 169, 170, 182
Горшюв М.М. 17
ГрыбТ. 164, 166, 180, 184, 185
ГрыгаровічФІ 95
Грыгор'ева В.В. 100
Грыневіч В. 158
ГусарэвічА. 95
Давідовіч А.В. 11
Далінка 82
Данілевіч А. 131, 137
ДаўгялаДз.І. 106
Дварчанін І.С. 140
Дзяржынскі Ф Э 69
Днманштейн С. М. 25
Доўбар-Мусніцкі Ю. 153,163
Доўнар-Запольскі М.В. 33
Доўнар-Запольскі М.В. 8,91
Дружчыц В.Д. 157
Друцкі-Сакалінскі М.М. 35
Дубейкаўскі Л.І. 78
Дубовік 185
Дуж-Душэўскі К.С. 79, 80
Дулін A 184, 185
Думова Н. Г. 50
Духонін М.М. 154,163
ДылаЯ. 106, 131, 164, 172, 175, 180, 185
Дэруга А., гл. Deruga A.
ЕзавітаўК. 7, 166, 174, 175, 177, 178, 180, 183-185
Жданов А. 14
Жывіца А.. гл. Смоліч А.А.
ЖылкаУ. 133
Жылуновіч З.Х. (Гартны Ц.) 8, 12, 13, 38, 44, 75, 79, 87, 88, 89, 92, 107, 109, 122, 131, 133, 138, 166. 181
ЗапруднікЯ. 166, 167
ЗахаркаВ. 140, 176, 178, 180, 181
Заштаўт A 113
Заяц-Зайцаў Л. 78,79,91,132
ЗіноўеўР.Я. 69
Злобін П.У. 59
Знаменскйй О. Н 129
Зюзькоў A. 9
Зязюля А., гл. Астрамовіч А.С.
Зямкевіч Р. 88
Іваніцкі П.І. 56
ІваноўскіВ. 75
Ігнатоўскі У.М. (Нгнатовскнй В.М.) 8,
13. 133
НгнатьевАВ. 114
Ігнаценка І.М. Шгнатейко М.М.) 11, 18, 34,43, 78, 150, 166, 175, 179, 188
НоффеГ.З. 145
Нскандеров ГІ.А. 6
Кабанов Н 58
Кабузан В If 30
КавалікС.П. 34,84,85,86
Казлякоў У.Я. (Козляков В.Е.) 56, 173, 180
Какошкін Ф Ф. (Кокошкнн Ф Ф.) 52
Каліноўскі К. 27
КалядкаЛ. 171
Каменская II. В 10
Кангаровіч В.А. (Канторовчч В А.) 66, 67
Канчар Я.С. (Канчер Е.С.) 7,31,91, 166, 168, 169, 172, 173, 177-179, 182—185
КапланА.М. 34
Каранеўскі Я 133
Каранкевіч II В (Коронкевнч П.В.) 102, 103, 108
Карагкевіч П.М. 87, 169, 172
Карнейчык Я1 10
КарнілаўА.І. 108
Карнілаў Л.Г. (Корннлов Л.Г.) 131, 145
КарскіЯ.Ф. (Карскнй Е.Ф ) 91, 102,
103, 176
Карташоў М.Л. 35
Касцевіч М. (Краўцоў М.) 7, 79, 166, 174, 177, 178, 180, 181, 184, 185, 187
КасякІ. 139
КаўкаА.К. 94
Кахановіч М.С. (Кохановнч М.С.) 53, 60, 61,87, 90,91,92, 106, 107, 133, 146
Качаткоў У. 103
КвасманІ.М. 65
Керэнскі А.Ф. 123, 134, 136
Кіржніц A. 9
КнровС. 14
Кйселев II Н. 32
Кнорын В. (Кнорчн В.Г.) 8, 9, 13, 16,
166, 179
КоласЯ. 28,75
Король A. С. 89
Краскоўскі І.І. 75,76,92
Краўцоў М., гл. Касцевіч М.
Крачэўскі П. (Кречевскнй ГІ.) 166, 177, 178, 184
Крнвенко В.С. 49
Крйцман Л. 13
Крываіпэін М. 189
Круталевіч В А (Круталевйч В.А.) II. 32, 127, 148, 166, 173, 179, 180
КрыленкаМ.В. 154
Кувшйнов В.А. 54,55
Кудзелька М . (Чарот М.) 133
Кузьміцкі І.Ф. 89
Кулйченко М.М. 70
КупалаЯ. 28,75
КурасНФ 65
Курчэвіч-Сеўрук С. 131
Кусэ-ЦюзА. 169, 171
Кутузова Н.А. 70
Л.Б., гл. Смоліч А.А.
Лабенз М.Л. 65
Лагун I. 180
ЛадноўЯ. 185
ЛандарК.І. 148, 150, 166
Ластоўскі В. 112,113,115
Ленін У.1. (Леннн В Н .) 13, 16, 63, 64.
68—70, 146, 154, 173
ЛёсікЯ. 67,99, 123, 131, 137, 151, 152,
156, 164, 183
Лйнц X. 5
Ліпец М. 67
Лйпецкйй Э.А. 55
ЛістападЮ. 157
ЛойкаЛ. 194
Лузгін 34
ЛурьеЕ.С. 66
Луцкевіч A. (А.І., Навіна А., Новнна А.)
7,27, 98, 112, 113, 116
Луцкевіч I. 112, 113, 118
ЛьвоўГ.Я. 21,76
Любанскі М.І. 67
Любаўскі М.К. 91
Лявіцкая В 131
Лявіцкі А.І. (Ядвігін Ш.) 78, 121, 140
ЛяўковічМ.Р. 104,105
Ляхоўскі У.В. 133, 157
М.К., гл. Кахановіч М.С.
М-о, гл. Мялешка М.
Магілеўскі С.Г. 68
Мазец В. Г. 11
Майзель Ю 9
Макарзвіч Е. 169
Малашко A. М. 133
Малйа М. 5
Мамонька Я 140,171
Маргунскйй С.Ц. 10
Марзон У.В. (Морзон В.О ) 82, 88
Марченко Г.Н. 5
МасоніусГІ. 79
Масюкевіч 1.1. 82
Махарадзе П.І. 69
Мацюнін С. 21
МельнйкВ. 194
МікалаевічА 31
Мікалай II (Раманаў) 22, 40
Мікніс Р. 113,114
Мілер В.І (Мйллер В.ІІ.) 15, 31
Міяюкоў П М. (Мнлюков ГІ Н., MilukowP.) 13,51,52,54,55
МінаеўМ.І. 158
МйнцМ.Н. 14,24
Міхаіл(Раманаў) 22
Міхайлаў М.А.. гл. Фрунзе MB
Міхнюк У.М. 194
Могнлянскнй М. 53
МорозовА. 5
МунблітЯ.Р. 65
Мышка 108
Мядзёлка П.В. 76, 134
МялешкаІ. (псеўданім) 26, 114
Мялешка М. (Мелешко М., М-о) 96
Мяснікоў (Мяснікян) А.Ф. (Мясннков
А.Ф) 16, 42, 70—72, 154, 174
МятлінІ.І. 89
Навіна А. (Новнна А.), гл. Луцкевіч А.
НайбічМ.Г. 133
Найдзюк Я 139
НахамкісН.Я. 67
Некрашэвіч A. 9
Нестеренко Е.Н. 148
Нікольскі 82
Новадворскі А., гл. Гарун А.
Нольдэ Б.Э. 54
ОберучевК.М. 13
ОльшевскнйС. 116,117
Ocunoea Т.В. 44
Осмоловскйй В. П. 148
ГІадвіцкі У.У. 42
ПайкесА.К. 67
Пакроўскі 82
ПалонскіГ.І. 95
П.Б., гл. Бадунова П.
Панцов А.В. 155
Гіарфіяновіч М.Г. 33
Парэчып Р.Я (Парэчын Г} 8, 110
Пачопка Б 112
ІІетрусевіч К.А. 127
Пеўзнер Г.І. 35
Пйменова Э. К. 13
Пісарэўскі 34
Пісецкі 68
Плаўнік С.Я., гл. Бядуля 3.
Поздняков Э.А. 5
Позерн Б.П. 36,39,41
Польскі С. 27
Поляков Ю.А. 32
Попов A. 6
Прушынскі А., гл. Гарун А.
Прыгунова Я К. 37
Прэферансаў 82
Пурышкевіч У.М. 48
Пушкарев Б. 15
Пятакоў Ю Л. 69
Рагазінскі М.У. 150
РагуляВ.Ц. 128,129
Ражноўскі 34
Разумовіч М. 108
Рак-Міхайлоўскі С. 140. 175, 176, 180
Ра.мановіч У.М. 104
Раманоўскі І.Ф 97
Раскін М.С. 57
Распуцін Р. 76
Розенбаўм 113
РудневВ. 132
Рудоеіч С.С. (Рудовйч С С.) 11, 80, 92.
127, 166
РэзаўскіЛ.П. 175,189
Рэнер К (Реннер К., Снноптнкус, Шпрннгер Р.) 62
Сабалеўскі Дз. М. (Соболевскнй Д.М.)
123, 138
Савяайтова М.Д. 6
Савіцкі В 139, 163
СалавейЯ. 112
Саладков Н Н 31
Саланевіч 106
Самбук С.М. 85
Самойла У.І. 53, 110
Самойленка Б.М. 33,35
СерадаЯ. 177
СербаўІ.А. 106
Серебрякова З.Л. 38
Сеўрук ГІ.М. 67
Снноптнкус, гл. Рэнер К
Скалабан В У. (Скалабан В В.) 11, 78,
166, 167
СкірмунтР.А. 78,79,91,92, 123, 126
Славінскі М.А. 134
Смалянчук A. 92
Смоліч A.А. 78, 79, 82, 84, 87, 88, 90, 91.
120, 125, 127, 131, 132, 140, 180
Смольянйнов М.М. 42
Соколов А.К. 15
СпйрйнЛ.М. 41
Сталевіч A. 9
Сталін І.В. (Сталнн 14 В ) 14, 68. 69,
173, 184
Станкевіч A. (Stankiewii A.) 7, 79, 99,
122, 193
С ганкевіч Я. (Янучонак I .) 75, 122, 158
Старцев В Н 46
Стары Піліп, гл. Бурбіс А.
Сташкевіч М.С. (Сташкевйч Н.С.) 11, 18, 97, 98, 133, 147
Сташэўскі A. 133
Сташэўскі В 133
Степан A. 5
СтукалічУ.К. 95
Судзілоўскі В.А. 35
Сушынскі Я Ф 121. 156, 185
Сямашка Д. 1 13
Сяменчык М.Я. 36, 108, 127, 137
Сянкевіч A. 9
Тадевосян Э.В. 70
Тарашкевіч Б. 79, 90
Тарле 34
Тереіценко Ю.М. 132
Тйток В.А. 89
Тогулева А.Дз. 12
ТроцкіЛ.Д. (Троцкнй Л.Д.) 62, 155, 184
Туронак Ю. 32, 188
ТурукФ.Ф. 8, 106, 131, 167, 169, 187
Тэўмін 1 В 33
Уайт Ф.Л. 5
Урбановйч А.А. 164
Успенскі 34
Усцінаў Г. (Фанвіч Г.) 166,181
ФальскіУ.С. 78,79,91, 180
Фанвіч Г., гл. Усцінаў Г.
Фарфель А.С. 36
ФомннВ.В. 38,48
Фрунзе MB (Міхайлаў М.А.) 33. 87, 105, 125, 127
Хамянтоўскі Ф.Я. 35
Хатаевіч М. 16
Хургін Е.С. 34
Цанава Л. 9
Цвікевіч А. (Цвйксвнч А.) 7,99, 106, 110, 111. 130, 166, 171, 178, 186
Цехмйстренко С. П. 6
Ціхаміраў А.А. 82
ЦубаМ.В. 12
Цывінскі В.Ф 33
ЦырлінД.А. 68
Цэрэтэлі 1 Г. 134
Чавусаў В I. 78
ЧарвякоўА. 8, 179, 184
Чарноў В.М. 56—59, 145
Чарнушэвіч X. 79
Чарот М., гл. Кудзелька М.
Чорны Б.А. 67
ЧхеідзеМ.С. 21,40
ЧыхачоўДз.М. 108
Шабан 185
ШабадД. 113
Шалагйн Д. К. 63
Шантыр Ф Г. 37, 78. 79. 91. 131, 180, 181
Шапавалаў М. 9
Шардыка I. 50
Шарэйка 88
ШаўлісЮ. 113
Шаўмян С. (Шаумян С.Г.) 64
ШахматаўА.А. 91
Шелохаев В В. 49
ШлсгельІ.В. 33
Шоу Б. 51
Шпрннгер Р., гл. Рэнер К.
ШтэрнА.Б. 65,71
Шупа С.А. 61, 166, 167
Шчарбакоў В 9
Шчэпкін М.М. 33
ШылаМ. 140
ІЦаелйнскйй Н Б. 159
Эбэрхардт П. 27
ЭвертА.Е. 40
Эйдукявічус П. 116
Эйхгорн Г. 154
Эктон 3 5
Ядвігін Ш., гл. Лявіцкі A.1
ЯнулайцісА 113
Янучонак I., гл. Станкевіч Я.
Янчэўскі В В 34
ЯрушэвічЯ, 166, 175, 185
ЯрэмічА.П. 123
Deruga А. 12,31,153
Engelhardt Е. 114
Latyszonek О. 153
Linde G. 117
Milukow P., гл. Мілюкоў П.М.
Ochmanski J. 115,117
SlawuciCW. 124
StankieviS A. (Stankiewicz A.), гл.
Станксвіч A.
Wasilewski L. 29
WoyniHowicz E. 153
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ 5
Раздзел 1. ПАДЗЕННЕ РАСІЙСКАГА ЦАРЫЗМУ I БЕЛАРУСЬ . . 19
Палітычнае становішча Беларусі 21
Праблема самавызначэння Беларусі ў кантэксце этнапалітыкі агульнарасійскіх партый 46
Раздзел II. ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЯ БАРАЦЬБА
Ў БЕЛАРУСІ ПА НАЦЫЯНАЛЬНЫМ ПЫТАННІ Ў ЛЮТЫМ — КАСТРЫЧНІКУ 1917 г 73
Утварэнне каардынацыйнага цэнтра беларускага нацыянальнага руху ў Менску 75
Заходнерусізм ва ўмовах рэвалюцыі: паміж імперскасцю і беларускай ідэяй 94
Праз пошукі аптымальнай канцэпцыі самавызначэння — да нацыянальнай кансалідацыі 112
Раздзел III. КАСТРЬІЧНІЦКАЕ ПАЎСТАННЕ I ПЫТАННЕ ПРА ЛЁС БЕЛАРУСІ 143
Абвастрэнне праблемы самавызначэння Беларусі з прыходам да ўлады бальшавікоў 145
Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) 166
ЗАКЛЮЧЭННЕ 191
Паказальнік імёнаў 195
Навуковае выданне
Рудовіч Станіслаў
ЧАС ВЫБАРУ
Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 годзе
Рэдактары
Яніна Марціновіч, Зьміцер Санько
Карэктары
Ірына Юхневіч, Ларыса Куліковіч
Набор
Алена Каралевіч
Макетаванне Алена Лобач
Мастацкае афармленне
Віталь Катовіч
Падпісана ў друк 05.12.00. Фармат 60 х 90 '/16. Папера афсетная. Гарнітура Times. Друк афсетны. Ум.-друк. арк. 12,63. Ул.-выд. арк. 13,4. Наклад 1000 паас. Замова № 47. Выдавецтва «Тэхналогія». ЛВ № 73 ад 12.11.97. 220007, Мінск, вул. Магілеўская, 43.
Друк НВК “Тэхналогія”. 220007, Мінск, вул. Магілеўская, 43.
Сертыфікат выдавецкай дзейнасці і паліграфічных паслуг № 0000385, выдадзены 19.03.99 Беларускай гандлёва-прамысловай палатай.
Станіслаў Рудовіч
~Вісло^Ы
У кнізе комплексна аналізуюцца аб’ектыўныя і суб’ектыўныя фактары, якія пад час Расійскай рэвалюцыі 1917 года актуалізавалі пытанне пра будучы дзяржаўна-палітычны і нацыянальна-кулыурны статус Беларусі, выносілі гэтае пытанне ў фокус грамадскай барацьбы і ў ходзе складанага ўзаемадзеяння задавалі кірунак, перадвызначалі канкрэтныя формы яго развязання. Прасочваецца эвалюцыя беларускай палітычнай думкі па абодва бакі фронту ад аўтанамісцкіх праектаў да ідэалу незалежнай, непадзельнай Беларускай дзяржавы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.