• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хаім Суцін  Марыянна Сухавей

    Хаім Суцін

    Марыянна Сухавей

    Выдавец: Поле
    Памер: 42с.
    Мінск 2021
    41.74 МБ
    Вялікія імёны з Беларусі
    Хаім Суцін
    Марыянна
    Сухавей
    Ілюстрацыі
    Беатрыс Мюлер
    Бонуспадкаст
    Біяграфію выбітных людзей цяжка змясціць у невялікім дзіцячым выданні. Таму мы запісалі падкаст, у якім Мікіта Моніч — магістр гісторыі і аўтар лекцый і экскурсій для дзяцей — дапоўніць аповед пра Хаіма Суціна яркімі гісторыямі і фактамі. Праслухаўшы падкаст, вы зможаце спыняцца на кожнай старонцы і дадаваць да прачытанага цікавыя дэталі. Так звычайнае чытанне ператворыцца ў сапраўдны творчы вечар!
    Прыемнага праслухоўвання!
    Адскануйце QRкод і выберыце падкастплатформу
    Вялікія імёны з Беларусі
    Марыянна Сухавей
    Хаім Суцін
    Ілюстрацыі Беатрыс Мюлер
    Мінск «Поле» 2021
    Жыўбыў хлопчык. Звалі яго Хаім. Ён нарадзіўся ў беднай сям’і: бацька Хаіма быў кравец, але не такі, хто шые новую, прыгожую адзежу, а такі, хто цыруе старызну. Маці завіхалася ў хаце і гадавала дзетак — а іх было адзінаццаць! Хаім быў амаль што самы малодшы, і браты, здаралася, лупцавалі яго за лусту хлеба. I тады ён уцякаў ад іх у лес.
    Сям’я Суціных жыла ў Смілавічах — мястэчку непадалёк ад Мінска. Мясцовая дзятва не зна ла большых забавак, чым катацца на плытах. Праўда, плавалі малыя не па рэчцы, а па даро гах, якія часта затапляла.
    А для Хаіма любімым месцам была пажарная каланча, з якой відаць была ўся ваколіца! Туды можна было забірацца аднаму і мроіць пра зусім іншае жыццё. Пра жыццё, дзе ў яго будзе ўдосталь хлеба, а яшчэ — сапраўдныя пэндзлі і фарбы! Бо больш за ўсё Хаім любіў маляваць.
    Малюнкі Хаіма адрозніваліся ад малюнкаў іншых дзяцей. Яго летуценныя накіды, накрэсленыя вугалем, нярэдка з’яўляліся ў самых нечаканых месцах. Напрыклад, на печцы! За гэта яму моцна даставалася ад строгага бацькі.
    Але нішто не спыняла маленькага мастака. Аднойчы, каб здабыць грошай на пэндзлі і фарбы, ён нават сцягнуў з хаты дзве патэльні і прадаў іх старызніку!
    
    I хоць толькі мама падтрымлівала Хаіма, а ўсе астатнія смяяліся з ягоных малюнкаў, ён ведаў, што абавязкова зробіцца мастаком.
    Калі Хаіму споўнілася чатырнаццаць гадоў, ён з’ехаў у Мінск. Ужо тады гэта быў вялікі горад: з тэатрамі і бібліятэкамі, бру каванымі дарогамі і сапраўднай школай малявання!
    
    К V Р с ы РНСОВАНІЯ м ЖНВОПМСН Я. Кругера
    У Мінску ў Хаіма ўпершыню з’явіўся сябар. Яго звалі Міша Кікоін, ён нядаўна прыехаў з Гомеля і таксама марыў быць мастаком.
    I першым крокам да агульнай мары зрабілася Школа малявання ў Мінску — юнакі разам пачалі ў ёй вучыцца.
    Чым больш Хаім і Міша ўмелі, тым мацней хацелі вучыцца далей. Скончыўшы курс жывапісу ў Мінску, яны з’ехалі ў Вільню, каб стаць сапраўднымі майстрамі!
    
    Тут яны пасябравалі з Пінхасам Крэменем — і з таго часу гэтая тройка не расставалася. Сябры разам вучыліся, разам малявалі і марылі. А марылі яны вось пра
    што.
    5МЙЯЙМЮ.
    У той час галоўным горадам для ўсіх мастакоў быў Парыж. Там было столькі ўсяго: старадаўнія храмы, музеі, масты і фантаны, кавярні і бульвары! Там жылі знакамітыя паэты і жывапісцы. Туды імкнуўся кожны, і нашая тройка не стала выключэннем. 3 вялікімі марамі і пустымі кішэнямі сябры сабраліся ў Парыж.
    Boulanq
    Першымі ў Францыі ўладкаваліся Міша і Пінхас — цяпер іх звалі на французскі манер: Кікб і Крэм. Сябры пасяліліся ў «Вуллі» — знакамітым доме мастакоў. У ім было сто сорак малюсенькіх, нібы соты, майстэрняў, дзе ставала месца толькі для самага неабходнага. Таму будынак і сталі называць «Вуллём»,
    а ягоных насельнікаў — «пчолкамі». Весела жылося мастакам: яны разам тварылі, ладзілі выставы, спявалі і гралі на музычных інструментах, чыталі вершы. Некаторы час сярод жыхароў «Вулля» быў яшчэ адзін знакаміты жывапісец з Беларусі — Марк Шагал.
    Хаім прыехаў у Парыж праз год пасля Кіко і Крэма. Раней з вялікіх гарадоў ён бачыў толькі Мінск і Вільню. Да таго ж Хаім зусім не размаўляў пафранцузску. Ці ўяўляеш, якім разгубленым і чужым ён пачуваўся ў гэтым велізарным горадзе?
    Да таго ж Хаім быў такі бедны, што грошай ледзь хапала на хлеб з селядцом. Але нават калі жывот ягоны бурчаў ад голаду, ён усё роўна спачатку рабіў накід свайго сціплага абеду, а потым ужо з’ядаў яго — вось як моцна ён любіў мастацтва!
    Разам з сябрамі Хаім паступіў у мастацкую школу. Але хутка закінуў яе, бо яму заўсёды хацелася маляваць пасвойму. Таму ён стаў «вучыцца» ў парыжскіх музеях. Суцін разглядаў працы старых майстроў, захапляўся, разважаў. А потым вяртаўся дадому і пісаў уласныя карціны: але не так, як іншыя мастакі, а так, як бачыў менавіта ён.
    У Хаіма з’явіліся новыя прыяцелі, таксама мастакі. Яны паверылі ў ягоны талент і ўвесь час падбадзёрвалі юнака. Асабліва блізкім сябрам Хаіма стаў Амедэа Мадыльяні, або Модзі — так яго звалі знаёмцы. Сябры разам гулялі і забаўляліся, хадзілі ў галерэі і спрачаліся пра мастацтва, дзялілі сціплыя абеды, чыталі вершы і без канца малявалі!
    У жыцці Хаіма цяпер былі сябры, ён жыў у цудоўным Парыжы, але пра яго паранейшаму ніхто не ведаў. Кіко і Крэм зрабіліся вядомымі жывапісцамі, правялі ўласныя выставы. А пра цы Суціна бачыў і цаніў мала хто.
    I тады Хаім вырашыў пакінуць Парыж і выправіўся на поўдзень Францыі. У гэтым краі сонца, святла і яркай, сакавітай прыроды ён пачаў пісаць пейзажы — карціны, на якіх мастакі выяўляюць свет вакол нас.
    Мінаў час, а слава да Суціна ўсё не прыходзіла. Але аднойчы ў Парыж прыехаў знакаміты амерыканскі калекцыянер Альберт Барнс. Выпадкова ён пабачыў карціну невядомага яму аўтара. «Вось той, каго я шукаў усё жыццё!» — усклікнуў амерыканец.
    Як ты здагадваешся, гэтым мастаком быў Хаім! Барнс адшукаў усе працы Суціна, што былі ў Парыжы, і купіў іх. Пасля гэтай сустрэчы Хаім Суцін прачнуўся знакамітым. Пра яго пісалі ў часопісах, яго карціны пабывалі ў Амерыцы, а пазней у Парыжы прайшла выстава ягоных твораў!
    Дзякуючы гэтай сустрэчы Хаім змог працаваць у прасторнай майстэрні, жыць ва ўлас
    і !Ч«вя і jrni і "'I
    най кватэры і падарожнічаць. Пачалося тое жыццё, пра якое мастак марыў у дзяцінстве: ягонае імя ведалі, ягоныя працы цанілі, а сам ён мог займацца жывапісам, не думаючы пра лусту хлеба.
    Вось так бедны хлапчук з невялікага мястэчка стаў славутым мастаком, чые карціны любяць і цэняць ва ўсім свеце. Як у яго гэта атрымалася?
    Псторыя поспеху Хаіма Суціна нагадвае казку, але ў ёй няма ніякіх цудаў: проста ён умеў заўважаць прыгожае нават у самых звычайных рэчах. А галоўнае, верыў у сябе, не адступаў ад свайго погляду на свет і займаўся любімай справай, нягледзячы ні на што.
    Літаратурнамастацкае выданне
    Вялікія імёны з Беларусі
    Серыя заснавана ў 2021 годзе
    Сухавей Марыянна Аляксандраўна
    Хаім Суцін
    Пераклад на беларускую мову: Мартысевіч Марыя Аляксандраўна
    Для чытання дарослымі дзецям
    Рэкамендавана для самастойна чытання дзецям сярэдняга школьнага ўзросту
    Аўтар ідэі Крысціна Міхалёва Рэдактар Надзея Пярцова Ілюстрацыі Беатрыс Мюлер Дызайн Вера Леановіч Карэктар Антось Уласенка
    Падпісана да друку: 01.10.2021. Фармат: 84х 108/16. Папера афсетная. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 3,78. Тыраж 500 экз. Заказ 129435.
    Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Выдавецтва Поле».
    Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1 /556 ад 04.12.2020. Вул. Валгаградская, д. 13, каб. 21341, 220049, Мінск.
    Email: lets@gotopole.by
    Дата вытворчасці: лйстапад 2021. Надрукавана ў друкарні SIA «PNB Print» Ясілі Сілакрогс, Ропажскі раён, Латвія, LV2133. www.pnbprint.eu
    0+
    УДК 821.161.393
    ББК 84(4Бем)44
    Усе правы абаронены.
    Ніякая частка гэтай кнігі не можа быць выкарыстана без пісьмовага дазволу ўладальніка аўтарскіх правоў.
    С91
    ISBN 9789859056024
    © Сухавей М. А., 2021
    © Мюлер Б., ілюстрацыі, 2021
    fR[
    © Афармленне. «Выдавецтва Поле», 2021
    Ill III III III III III III III III III ill III III III
    Вялікія авангардысты — заўжды дзеці.
    Іх захапляе новае, іх уяўленне не бачыць межаў. Таму дзецям прасцей успрымаць карціны такіх мастакоў, як Хаім Суцін, — іх не палохаюць плямы колеру, віхуры мазкоў, яны бачаць у гэтым нешта роднае, зразумелае ім. Чаму я так упэўнена? Прыязджайце ў Смілавічы, зазірніце ў музей «Прастора Хаіма Суціна» і паслухайце, як вашы дзеці патлумачаць вам сэнс нацюрморта з селядцамі!
    А кніга, якую вы трымаеце зараз у руках, — не проста тэкст з малюнкамі. Гэта маленькае падарожжа па свеце вялікага мастака, і з яго, магчыма, вашы дзеці пачнуць уласны шлях да мастацтва.
    Надзея Усава, мастацтвазнаўца, сузаснавальніца музея «Прастора Хаіма Суціна»
    ПОЛЕ
    Сачыце за новымі праектамі выдавецтва «Поле»:
    © pole.publisher ©gotopole.by
    Хаім Суцін — легендарны мастак XX стагоддзя родам з беларускага мястэчка. Кніга апісвае шлях хлопчыка з беднай сям’і да сусветнай славы і тлумачыць, чаму так важна верыць у сябе, бачыць прыгажосць у самых простых рэчах і ісці да мары, нягледзячы ні на што. Гісторыя адаптавана для дзяцей, напісана жывой і зразумелай мовай і дапоўнена бясплатным падкастам.
    Бонуспадкаст для бацькоў
    Даведвайцеся пра новыя дэталі з жыцця Хаіма Суціна і дапаўняйце імі кожную старонку прачытанай гісторы.
    ІІПОЛЕ
    © pole.publisher @ gotopole.by
    5 ’=r
    S
    CO
    X