Цярэшка
Выдавец: Харвест
Памер: 7с.
Мінск 2014
^ылі-былі стары са старой. Доўга разам жылі, ды дзетак не нажылі. Сядзяць і плачуць. Тут баба і кажа дзеду:
. — Давай возьмем калодачку, пакладзем у
люлечку — і будзе нам дзіцятка.
На тым і вырашылі. I стаў у іх
замест калодачкі сапраўдны сынок расці — Цярэшка. Рос ён, дужэў, з кожным годам розуму 7 набіраўся.
Зрабіў яму стары лодач-
ку, і панадзіўся іх сынок ездзіць рыбу лавіць. А маці яму малачко насіла. Прыйдзе
яна на
беражок і кліча:
— Цярэшка, сынок, я табе малачка прынесла, плыві хутчэй да беражка!
Пачуе ён яе голас, падплыве да берага, нап’ецца малачка, рыбу маці аддасць і назад плыве. Аднойчы мама кажа Цярэшку:
— Сынок, будзь асцярожны, цябе пільнуе злая Баба-яга.
I вось неяк паплыў хлопчык ізноў рыбку
дышла да берага і кры чыць страшным голасам:
— Цярэшка, сынок, я табе малач ка прынесла, плыві хутчэй да бе ражка!
зумеу, што гэта не яна кліча, і кажа: — Плыві далей, мой човен, то не мамін ласок, а Бабы-ягі.
Пачула гэта Баба-яга, пабегла ў сваю хатку,
знайшла патрэбную замову і зрабіла сабе
V такі ж галасок, як у Цярэшкавай мамы.
Прыйшла на беражок ды кліча яго. Абазнаўся Цярэшка, падплыў да берага, а Баба-яга яго хоп! — і панесла.
Прыбегла яна ў хатку на курыных ножках, г аддала Цярэшку сваёй дачцэ, каб тая ў печы ; І хлапчука падсмажыла, а сама зноў сышла. Але
Цярэшка хоць малы, ды ўдалы — не даўся той ' ‘ дзеўцы і замест сябе яе ў печы падсмажыў.
А сам выйшаў Н на высокі дуб.
забраўся
двор і
на
Вярнулася Баба-яга, наелася да адвалу, выбегла з хаты і давай па траве качацца ды прыга-
ворваць:
— Ох, як мне добра, Цярэшку з’еўшы!
А ён ёй з дуба крычыць:
— Пакачайся, Баба-яга, сваю дачушку з’еўшы!
Убачыла яна Цярэшку на дубе высокім, раззла-
валася не на жарт, пабегла да каваля і кажа:
— Каваль, скуй мне сякерку, трэба мне ў ляску
адно дрэва ссекчы.
Скаваў каваль ёй сякерку, але ж ведаў, што Бабе-язе не на добрую справу яна патрэбная, і кажа:
— Толькі ты лепей не лязом сячы, а абухом. Паслухалася каваля Баба-яга: секла дрэва, секла, ды толку мала. Прыпала яна зубамі да дуба і давай грызці ствол.
Бачыць Цярэшка: кепскія яго справы. Тут ляцяць гусі-лебедзі. Стаў хлапчук іх прасіць: — Гусі-лебедзі, мілыя, вазьміце мяне з сабой. — Га-га! — адказваюць гусі. — За намі ляціць беднае зашчыпанае гусяня, яно цябе і падбярэ.
Падляцела гусяня, скочыў на яго Цярэшка — і схаваліся яны дзесьці ў аблоках. А калі спусціліся на зямлю, Цярэшка адкарміў зашчыпанае гусяня, і стала яно з тых часоў хутчэй за ўсіх лётаць, а хлапчука добрым словам успамінаць.
Дызайн I. В. Рэзько
Адказны за выпуск I. В. Рэзько
Серыя «У свеце казак»
Літаратурна-мастацкае выданне
ЦЯРЭШКА
ДЛЯ ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ
Падпісана да друку 07.04.2014. Фармат 70х901/іб.
Папера афсетная. Друк афсетны.
Умоўн. друк. арк. 0,59. Тыраж 1500 экз. Заказ 962.
ТАА «Харвест».
Пасведчанне аб ДРВВРДВ № 1/17 ад 16.08.2013.
Вул. Кульман, д. 1, корп. 3, пав. 4, к. 42, 220013, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
E-mail рэдакцыі: harvest@anitex.by
ISBN 978-985-18-2924-4
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку». ЛП № 02330/0494179 ад 03.04.2009.
Пр. Незалежнасці, 79, 220013, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
ISBN 978-985-18-2924-4
© Падрыхтоўка, афармленне. ТАА «Харвест», 2014