Цынкавыя хлопчыкі  Святлана Алексіевіч

Цынкавыя хлопчыкі

Святлана Алексіевіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 355с.
Мінск 2018
63.18 МБ
Апошнія сведкі
Апошнія сведкі
Сола для дзіцячага голасу
Час сэканд хэнд
Час сэканд хэнд
У вайны не жаночы твар
У вайны не жаночы твар
Чарнобыльская малітва
Чарнобыльская малітва

СВЯТЛАНА АЛЕКСІЕВІЧ

ГАЛАСЫ УТОПІІ
ДА 70-ГОДДЗЯ
СВЯТЛАНЫ АЛЕКСІЕВІЧ
ГАЛАСЫ УТОПІІ | КНІГА ТРЭЦЯЯ
Паважаны чытач!
Гэтае унікальнае выданне стала магчымае дзякуючы супольным намаганням грамадскасці Беларусі, краўдфандынгавай платформы Ulej.by, «Белгазпрамбанка» і Цэнтра выяўленчага і медыямастацтва «Новая культурная ініцыятыва».
У найноўшым беларускім перакладзе апублікаваныя разам пяць кніг першай ў беларускай гісторыі лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Святланы Алексіевіч, аб'яднаных у цыкл «Галасы Утопіі».
3 мэтай зрабіць кнігі Алексіевіч даступнымі для чытачоў нашай краіны «Белгазпрамбанк» падбаў, каб гэтае выданне можна было энайсці ва ўсіх беларускіх бібліятэках.
СВЯТЛАНА АЛЕКСІЕВІЧ
ЦЫНКАВЫЯ ХЛОПЧЫКІ
Пераклаў з рускай Андрэй Хадановіч
Логвінаў
Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзеяў складваецца вялікая гісторыя.
Перад чытачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.
«Цынкавыя хлопчыкі» — трэцяя кніга хронікі. Без гэтае кнігі немагчыма ўявіць сабе ні гісторыі афганскай вайны, смерцяноснай і няправеднай, ні гісторыі апошніх гадоў савецкае ўлады, якую гэтая вайна канчаткова падарвала.
ISBN 978-609-821З-35-5
© Святлана Алексіевіч, 2018
© Андрэй Хадановіч, пераклад на беларускую мову, 2018
© Logvino literatures namai, 2018
Дваццатага студзеня тысяча восемсот першага года казакам данскога атамана Васіля Арлова загадана ісці ў Індыю. Месяц даецца на дарогу да Арэнбурга, а адтуль тры месяцы «праз Бухарыю і Хіву на раку Індус». Неўзабаве трыццаць тысяч казакоў перасякуць Волгу і паглыбяцца ў Казахскія стэпы...
В борьбе за власть. Странйцы полйтйческой ucmopuu PoccuuXVII века. М.: Мысль, 1988, с. 475
У снежні 1979 г. савецкі ўрад прыняў рашэнне пра ўвод войскаў у Афганістан. Вайна цягнулася з 1979 да 1989 г. Яна доўжылася 9 гадоў, адзін месяц і дзевятнаццаць дзён. Праз Афганістан прайшло больш за паўмільёна салдатаў і афіцэраў абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў. Агульныя страты савецкіх узброеных сілаў склалі 15051 чалавек. Зніклі без весткі і апынуліся ў палоне 417 вайскоўцаў. Паводле дадзеных за 2000 г., у ліку тых, што не вярнуліся з палону і не былі знойдзеныя, заставалася 287 чалавек...
Полйт. ру, 19 лістапада 2003
ПРАЛОГ
—Я іду адна... Цяпер мне наканавана доўга ісці адной...
Ён забіў чалавека... Мой сын... Кухоннай сякеркай, я ёй мяса рубала. Вярнуўся з вайны і тут забіў... Прынёс і паклаў сякерку назад, у шуфлядку, дзе ў мяне посуд захоўваецца. Здаецца, у той самы дзень я адбіўныя яму прыгатавала... Праз нейкі час па тэлебачанні абвесцілі і ў вечаровай газеце напісалі, што рыбакі вылавілі ў гарадскім возеры труп... Па кавалках... Тэлефануе сяброўка:
—Чытала? Прафесійнае забойства... Афганскі почырк...
Сын быў дома, ляжаў на канапе, кніжку чытаў. Я яшчэ нічога не ведала, ні пра што не здагадвалася, але чамусьці пасля гэтых словаў паглядзела на яго... Матчына сэрца...
Вы не чуеце сабачага брэху? He? А я чую, як толькі пачынаю пра гэта апавядаць, чую сабачы брэх. Як сабакі бягуць... Там, у турме, дзе ён цяпер сядзіць, вялікія чорныя аўчаркі... I людзі ўсе ў чорным, толькі ў чорным... Вярнуся ўМінск, іду па вуліцы, паўз хлебную краму, паўз дзіцячы садок, нясу батон і малако і чую гэты сабачы брэх. Аглушальны. Я ад яго слепну... Адзін раз ледзь пад машыну не трапіла...
Я гатовая хадзіць на могілкі, на грудочак да сына... Гатовая побач з ім ляжаць... Але я не ведаю... Я не ведаю, як мне з гэтым жыць... Мне часам на кухню страшна заходзіць, бачыць тую шуфлядку, дзе сякера ляжала... Вы не чуеце? Нічога не чуеце... Не?!
Цяпер я не ведаю, які ён, мой сын. Якім я яго атрымаю праз пятнаццаць гадоў? Яму пятнаццаць гадоў строгага рэжыму далі... Як я яго выхоўвала? Ён захапляўся бальнымі танцамі... Мы з ім у Ленінград, у Эрмітаж ездзілі. Кніжкі разам чыталі... (Плача.) Гэта Афганістан забраў у мяне сына...
...Атрымалі з Ташкента тэлеграму: сустракайце, самалёт такі і такі... Я выскачыла на балкон, хацела штомоцы крычаць: «Жывы! Мой сын жывы вярнуўся з Афганістана! Гэтая жудасная вайна для мяне скончылася!» — I знепрытомнела. У аэрапорт мы, вядома ж, спазніліся, наш рэйс даўно прыбыў, сына знайшлі ў скверы. Ён ляжаў на зямлі і за траву трымаўся, дзівіўся, што яна такая зялёная. He верыў, што вярнуўся... Але радасці ў яго на твары не было...
Увечары да нас прыйшлі суседзі, у іх маленькая дзяўчынка, ёй завязалі сіні яскравы банцік. Ён пасадзіў яе да сябе на калені, туліць і плача, слёзы цякуць і цякуць. Таму што яны там забівалі. I ён... Я гэта потым зразумела.
На мяжы мытнікі «зрэзалі» ў яго плаўкі імпартныя. Амерыканскія. He дазволена... Так што ён прыехаў без сподняга. Вёз для мяне халат, мне ў той год споўнілася сорак, халат у яго забралі. Вёз бабулі хустку — таксама забралі. Прыехаў толькі з кветкамі. 3 гладыёлусамі. Але радасці ў яго на твары не было.
Зранку ўстае яшчэ нармальны: «Мамка! Мамка!». Да вечара твар цямнее, вочы цяжкія... He апішу вам... Спачатку не піў ні кроплі... Сядзіць і ў сценку глядзіць. Сарвецца з канапы, за куртку...
Стану ў дзвярах:
—Ты куды, Валюшка?
Ён на мяне зірне, як у пустату. Пайшоў.
Вяртаюся позна з працы, завод далёка, другая змена, званю ў дзверы, а ён не адчыняе. He пазнае мой голас. Гэта так дзіўна, ну добра, галасы сяброў не пазнае, але ж мой! Тым больш «Валюшка» — толькі я яго так звала. Ён нібыта ўвесь час чакаў кагосьці, баяўся. Купіла яму новую кашулю, сталі прымяраць, гляджу: у яго рукі ў парэзах.
—Што гэта?
—Драбніцы, мамка.
Потым ужо дазналася. Пасля суда... У «вучэбцы» ўскрываў сабе вены... На паказальным вучэнні ён быў радыст, і не паспеў своечасова закінуць рацыю на дрэва, не ўклаўся ў належны час, і сяржант прымусіў яго выграбці з прыбіральні пяцьдзясят вёдраў і пранесці перад шыхтам. Ён стаў насіць і страціў прытомнасць. У шпіталі паставілі дыягназ: лёгкі нервовы зрыў. Тады ж уначы ён спрабаваў ускрыць сабе вены. Другі раз — у Афганістане... Перад тым, як ім ісціўрэйд, праверылі: рацыя не працавала. Зніклі дэфіцытныя дэталі, нехта са сваіх сцягнуў... Хто? Камандзір абвінаваціў яго ў баязлівасці, нібыта гэта ён дэталі схаваў, каб не ісці разам з усімі. А яны там усе адзін у аднаго кралі, машыны на запчасткі разбіралі і неслі ў дуканы, прадавалі. Куплялі наркотыкі... Наркотыкі, цыгарэты. Ежу. Яны вечна хадзілі галодныя.
Па тэлевізары ішла перадача пра Эдыт Піяф, мы разам з ім глядзелі.
—Мама, — спытаў ён мяне, — а ты ведаеш, што такое наркотыкі?
—He, — сказала я яму няпраўду, а сама ўжо сачыла за ім: ці не пакурвае?
Ніякіх слядоў. Але там яны наркотыкі ўжывалі — гэта я ведаю.
—Як там у Афганістане? — спытала аднойчы.
— Маўчы, мамка!
Калі ён сыходзіў з дому, я перачытвала яго афганскія лісты, хацела дакапацца, зразумець, што з ім. Нічога асаблівага ў іх не знаходзіла, ён пісаў, што сумуе па зялёнай траве, прасіў бабулю сфатаграфавацца на снезе і даслаць яму здымак. Але ж я бачыла, адчувала, што з ім нешта адбываецца. Мне вярнулі іншага чалавека... Гэта быў не мой сын. А я сама адправіла яго ў войска, калі ён меў адтэрміноўку. Я хацела, каб ён зрабіўся мужным. Пераконвала яго і сябе, што служба зробіць яго лепшым, мацнейшым. Я адправіла яго ў Афганістан з гітарай, зладзіла на развітанне салодкі стол. Ён сяброў сваіх паклікаў, дзяўчатак... Памятаю, я дзесяць тартоў купіла.
Адзін толькі раз ён загаварыў пра Афганістан. Пад вечар... Заходзіць на кухню, а я трусіка гатую. Міска ў крыві. Ён пальцы ў гэтую кроў памачаў і дзівіцца на яе. Разглядае. I сам сабе кажа:
—Прывозяць сябра з прабітым жыватом... Ён просіць, каб я яго прыстрэліў... I я яго прыстрэліў...
Пальцы ў крыві... Ад трусінага мяса, яно свежае... Ён гэтымі пальцамі хапае цыгарэту і сыходзіць на балкон. Больш са мной у той вечар — ні слова.
Пайшла я па дактарах. Вярніце мне сына! Уратуйце! Усё расказала... Правяралі яны яго, глядзелі, але, апроч радыкуліту, нічога не знайшлі.
Прыходжу неяк дадому: за сталом — чацвёра незнаёмых хлопцаў.
—Мамка, яны з Афгана. Я іх на вакзале знайшоў. Ім начаваць няма дзе.
—Я вам салодкі пірог зараз спяку. Адну хвілінку! — Чамусьці ўзрадавалася я.
Яны жылі ў нас тыдзень. He лічыла, але думаю, скрыні тры гарэлкі выпілі. Кожны вечар сустракала дома пяцярых незнаёмых людзей. Пятым быў мой сын... Я не хацела слухаць іх размовы, палохалася. Але ж мы ў адным доме... Выпадкова падслухала... Яны гаварылі, што, калі сядзелі ў засадзе па два тыдні, ім давалі стымулятары, каб былі смялейшымі. Але ўсё гэта захоўваецца ў таямніцы. Якой зброяй лепш забіваць... 3 якой адлегласці... Потым я гэта згадала, калі ўсё здарылася... Я потым стала думаць, ліхаманкава згадваць. А датуль быў толькі страх: «Ой, — казала я сабе, — яны ўсе нейкія звар’яцелыя. Усе ненармальныя».
Уначы... Перад тым днём... Калі ён забіў... Мне быў сон, што я чакаю сына, а яго няма і няма. I вось мне яго прыводзяць... Прыводзяць тыя чацвёра афганцаў. I кідаюць на брудную цэментную падлогу... У нас на кухні... Падлога — як у турме.
Да таго часу ён паступіў ужо на падрыхтоўчы факультэт у радыётэхнічны інстытут. Добрае сачыненне напісаў. Шчаслівы быў, што ў яго ўсё добра. Я нават пачала думаць, што ён супакойваецца. Пойдзе вучыцца. Ажэніцца. Але як толькі вечар... Я баялася вечара... Ён сядзіць і тупа глядзіць у сценку. Засне ў фатэлі... Мне хочацца кінуцца, захінуць яго сабой і нікуды не адпускаць. А цяпер мне сніцца сын: ён маленькі і просіць есці... Ён увесь час галодны. Рукі цягне... Заўсёды ў сне бачу яго маленькім і прыніжаным. А на яве?! Раз на два месяцы — спатканне. Чатыры гадзіны размовы праз шкло...
Два спатканні на год, калі я магу прынамсі яго пакарміць. I гэты сабачы брэх... Мне сніцца гэты сабачы брэх. Ён гоніць мяне адусюль.
Да мяне стаў заляцацца адзін мужчына... Нават кветкі прынёс... Калі ён прынёс мне кветкі: «Адыдзіце
ад мяне, — стала крычаць, — я маці забойцы». Спачатку я баялася кагосьці са знаёмых сустрэць, у ваннай зачынюся і чакаю, што сцены на мяне абваляцца. Мне здавалася, што на вуліцы ўсе мяне пазнаюць, паказваюць адно аднаму, шэпчуць: «Памятаеце, той жудасны выпадак... Гэта яе сын забіў. Чвартаваў чалавека. Афганскі почырк...». Я выходзіла на вуліцу толькі ўначы, усіх начных птушак вывучыла. Пазнавала па галасах.
Ішло следства... Ішло некалькі месяцаў... Ён маўчаў. Я паехала ў Маскву ў ваенны шпіталь Бурдэнкі. Знайшла там хлопцаў, якія служылі ў спецназе, як і ён. Адкрылася ім...
—Хлопцы, за што мой сын мог забіць чалавека?
—Значыць, было за што.
Я мусіла сама пераканацца, што ён мог гэта зрабіць... Забіць... Доўга іх выпытвала і зразумела: мог! Пыталася пра смерць... He, не пра смерць, а пра забойства. Але гэтая размова не выклікала ў іх асаблівых эмоцыяў, такіх пачуццяў, якія любое забойства звычайна выклікае ў нармальнага чалавека, што не бачыў крыві. Яны казалі пра вайну як пра працу, на якой трэба забіваць. Потым я сустракала хлопцаў, якія таксама былі ў Афганістане і, калі здарыўся землятрус у Арменіі, паехалі туды з ратавальнымі атрадамі. Мяне цікавіла, я ўжо на гэтым зацыклілася: ці было ім страшна? Што яны адчувалі, калі бачылі смерць? He, ім ніколі не было страшна, у іх нават пачуццё пікадавання прытупілася. Разарваныя... расплюшчаныя... чарапы, косткі... Пахаваныя пад зямлёй цэлыя школы... Класы... Як дзеці сядзелі на ўроку, так і сышлі пад зямлю. А яны згадвалі і апавядалі пра іншае: якія багатыя вінныя склепы адкопвалі, які каньяк, якое віно пілі. Жартавалі: хай бы яшчэ дзе-небудзь трасянула. Але каб толькі ў цёплым месцы, дзе
вінаград расце і робяць добрае віно... Яны што — здаровыя? У іх нармальная псіхіка?
«Я яго мёртвага ненавіджу». Гэта ён мне нядаўна напісаў. Праз пяць гадоў... Што там адбылося? Маўчыць. Ведаю толькі, што той хлопец, звалі яго Юра, хваліўся, што зарабіў у Афганістане шмат чэкаў. А потым выявілася, што служыў ён у Эфіопіі, прапаршчык. Пра Афганістан хлусіў...
На судзе толькі адна адвакатка сказала, што мы судзім хворага. Што на лаве падсудных — не злачынец, а хворы. I яго трэба лекаваць. Але тады, сем гадоў таму, тады праўды пра Афганістан яшчэ не было, іх усіх называлі героямі. Воінамі-інтэрнацыяналістамі. А мой сын быў забойца... Бо ён зрабіў тут тое, што яны рабілі там. За што ім там медалі і ордэны давалі... Чаму ж яго аднаго судзілі? He судзілі тых, хто яго туды паслаў? Навучыў забіваць! Я яго гэтаму не вучыла... (Зрываецца і крычыць.)
Ён забіў чалавека. Маёй кухоннай сякеркай... А зранку прынёс і паклаў яе ў шуфлядку. Як звычайную лыжку або відэлец...
Я зайздрошчу маці, у якой сын вярнуўся без абедзвюх ног... Хай ён яе ненавідзіць, калі нап’ецца. Увесь свет ненавідзіць... Хай кідаецца на яе, як звер. А яна купляе яму прастытутак, каб не звар’яцеў... Сама аднойчы яму каханкай стала, таму што ён лез на балкон, хацеў выкінуцца з дзясятага паверха. Я на ўсё згодная... Я кожнай маці зайздрошчу -— нават тым, у каго сыны ў магілах ляжаць. Я сядзела б каля грудочка і была шчаслівая. Насіла б кветкі.
Вы чуеце сабачы брэх? Яны бягуць за мной. Я іх чую...
Маці
3 НАТАТНІКАЎ (НА ВАЙНЕ)
Чэрвень 1986 года
Я не хачу больш пісаць пра вайну... Зноў жыць сярод «філасофіі знікнення» замест «філасофіі жыцця». Збіраць бясконцы досвед не-быцця. Калі скончыла «У вайны не жаночы твар», доўга не магла бачыць, як ад звычайнага штуршка з носа дзіцяці ідзе кроў, уцякала на адпачынку ад рыбакоў, што весела кідалі на прыбярэжны пясок выхапленую з далёкіх глыбіняў рыбіну, мяне ванітавала ад яе застылых выпучаных вачэй. Кожны мае свой запас сілаў, які бароніць ад болю. Мой, фізічны і псіхалагічны, быў вычарпаны да канца. Я шалела ад выцця падбітай машынай коткі, адварочвала твар ад распляжанага дажджавога чарвяка. Ад высахлай на дарозе жабкі... Часам думалася, што жывёліны, птушкі, рыбіны таксама маюць права на сваю гісторыю пакутаў. I яе калі-небудзь напішуць.
I раптам! Калі гэта можна назваць «раптам». Ідзе сёмы год вайны... Але мы нічога пра яе не ведаем, апроч гераічных тэлерэпартажаў. Раз-пораз нас прымушаюць скалануцца прывезеныя здалёк цынкавыя труны, што не змяшчаюцца ў пенальныя памеры «хрушчовак». Але адгрымяць жалобныя салюты — і зноў цішыня. Нашая міфалагічная ментальнасць непахісная — мы справядлівыя і вялікія. I заўсёды маем рацыю. Гараць-дагараюць апошнія водбліскі ідэяў сусветнай рэвалюцыі... Ніхто не заўважае, што пажар ужо дома. Што запалаў уласны дом. Пачалася гарбачоўская перабудова. Ірвёмся насустрач новаму жыццю. Што нас саміх чакае наперадзе?
На што мы будзем здольныя пасля столькіх гадоў штучнага летаргічнага сну? А нашыя хлопчыкі дзесьці далёка гінуць невядома за што...
Пра што размаўляюць вакол мяне? Пра што пішуць? Пра інтэрнацыянальны абавязак і геапалітыку, пра нашы дзяржаўныя інтарэсы і паўднёвыя межы. I гэтаму вераць. Вераць! Мацяркі, што яшчэ нядаўна біліся над сляпымі жалезнымі скрынямі, у якіх ім вярнулі сыноў, выступаюць у школах і ваенных музеях, заклікаючы іншых хлопчыкаў «выканаць свой абавязак перад Радзімай». Цэнзура ўважліва сочыць, каб у ваенных нарысах не згадвалася пра гібель нашых салдатаў, нас пераконваюць, што «абмежаваны кантынгент» савецкіх войскаў дапамагае братняму народу будаваць масты, дарогі, школы, развозіць угнаенні і муку па кішлаках, а савецкія дактары прымаюць роды ў афганскіх жанчын. А вярнуўшыся, салдаты прыносяць у школы гітары, каб спяваць пра тое, пра што трэба крычаць.
3 адным доўга размаўляла... Я хацела пачуць пра пакутлівасць гэтага выбару — страляць або не страляць? А для яго тут як бы — ніякай драмы. Што добра? Што кепска? Добра «ў імя сацыялізму» забіць? Для гэтых хлопчыкаў межы маралі акрэслены ваенным загадам. Праўда, пра смерць яны гавораць асцярожней за нас. Тут адразу вызначаецца дыстанцыя паміж намі.
Як перажываць гісторыю і адначасна пісаць пра яе? Нельга любы кавалак жыцця, увесь экзістэнцыйны «бруд» схапіць за горла і ўцягнуць у кнігу. У гісторыю. Трэба «праламаць час» і «ўлавіць дух».
«У існае журботы — сто абліччаў» (У Шэкспір. РычардІІІ).
...На аўтобуснай станцыі ў паўпустой залі чакання сядзеў афіцэр з дарожнай валізкай, побач з ім худы
хлапчук, паголены пад салдацкую нулёўку, капаў відэльцам у скрыні з засохлым фікусам. Непасрэдныя вясковыя жанчыны падселі да іх, спыталіся: куды, навошта, хто? Афіцэр суправаджаў дадому звар’яцелага салдата: «Ён з Кабула капае, што трапіцца ў рукі, тым і Ka­nae: рыдлёўкай, відэльцам, палкай, асадкай». Хлопчык падняў голаў: «Хавацца трэба... Я выкапаю шчыліну... У мяне хутка выходзіць. Мы называлі іх брацкімі магіламі. Вялікую шчылінудля ўсіх вас выкапаю...».
Упершыню я ўбачыла зрэнкі велічынёй з вока...
Я стаю на гарадскіх могілках... Вакол сотні людзей. Усярэдзіне — дзевяць трунаў, абабітых чырвоным паркалем. Выступаюць вайскоўцы. Узяў слова генерал... Жанчыны ў чорным плачуць. Людзі маўчаць. Толькі маленькая дзяўчынка з коскамі захліпаецца над труной: «Татка! Та-а-тачка!! Дзе ты? Ты абяцаў мне ляльку прывезці. Прыгожую ляльку! Я табе намалявала цэлы альбом дамкоў і кветачак... Я цябе чакаю...». Дзяўчынку падхоплівае на рукі малады афіцэр і адносіць да чорнай «Волгі». Але нам яшчэ доўга чуваць: «Татка! Та-а-а-тачка... Любы та-а-тачка...»
Генерал выступае... Жанчыны ў жалобе плачуць. Мы маўчым. Чаму мы маўчым?
Я не хачу маўчаць... I не магу больш пісаць пра вайну.
Верасень 1988 года
5верасня
Ташкент. У аэрапорце душна, пахне дынямі, не аэрапорт, а бахча. Дзве гадзіны ночы. Адважна даюць нырца пад таксоўкі тоўстыя паўдзікія коткі — кажуць, афган-
скія. Сярод загарэлага курортнага натоўпу, сярод скрыняў, кошыкаў з садавіной скачуць на мыліцах маладыя салдаты (зусім яшчэ хлапчукі). На іх ніхто не звяртае ўвагі, прызвычаіліся ўжо. Яны спяць і ядуць проста на падлозе, на старых газетах і часопісах, тыднямі не могуць купіць білеты ў Саратаў, Казань, Новасібірск, Кіеў... Дзе іх скалечылі? Што яны там баранілі? Нікому не цікава. Толькі маленькі хлопчык не зводзіць з іх сваіх шырока адкрытых вачэй, ды п’яная жабрачка падышла да аднаго салдаціка:
—Хадзі сюды... Пашкадую...
Ён адмахнуўся мыліцай. Аяна, не крыўдуючы, дадала яшчэ нешта сумнае і жаночае.
Побач са мной сядзяць афіцэры. Гавораць пра тое, якія ў нас кепскія пратэзы. Пра брушны тыф, халеру, малярыю і гепатыт. Як у першыя гады вайны не было ні калодзежаў, ні кухняў, ні лазняў, не было нават чым мыць посуд. А яшчэ пра тое, хто што прывёз: хто — «відзік», хто магнітафон — «Шарп» або «Соні». Запомнілася, якімі вачыма яны глядзелі на прыгожых, загарэлых у адпачынку жанчын у адкрытых сукенках...
Доўга чакаем самалёт на Кабул. Кажуць, што спачатку загрузяць тэхніку, а потым людзей. Чакае чалавек сто. Усе — вайскоўцы. Нечакана шмат жанчын.
Урыўкі з размоваў:
—Губляю слых. Першымі перастаў чуць птушак, якія спяваюць высока. Наступства кантузіі ў галаву... Аўсянкі, напрыклад, не чую зусім. Запісаўяе на магнітафон і запускаю на поўную моц...
—Спачатку страляеш, а потым ужо высвятляеш, хто гэта — жанчына або дзіця? У кожнага свой кашмар...
—Вослік падчас абстрэлу кладзецца, скончыцца абстрэл — ускаквае.
—Хто мы ў Саюзе? Прастытуткі? Гэта мы ведаем. Хоць бы на кааператыў зарабіць. А мужыкі? Што мужыкі? Усе п’юць.
—Генерал казаў пра інтэрнацыянальны абавязак, пра абарону паўднёвых рубяжоў. Нават расчуліўся: «Вазьміце ім ледзянцоў. Гэта ж дзеці. Найлепшы падарунак — цукеркі».
—Афіцэр быў малады. Даведаўся, што адрэзалі нагу: заплакаў. Твар як у дзяўчынкі — румяны, белы. Я спачатку баялася мёртвых, асабліва калі без ног ці без рук. А потым прызвычаілася...
—Бяруць у палон. Адразаюць рукі-ногі ды перацягваюць жгутамі, каб не памерлі ад страты крыві. I ў такім выглядзе пакідаюць, нашыя падбіраюць абрубкі. Тыя хочуць памерці, іх сіламоц лекуюць. А яны пасля шпіталя не хочуць вяртацца дадому.
—На мытні ўбачылі мой пусты сакваяж: «Што вязеш?» — «Нічога». — «Нічога?» He паверылі. Прымусілі раздзецца да майтак. Бо ўсе вязуць па дзве-тры валізкі.
У самалёце мне дасталася месца каля прывязанага ланцугамі бронетранспарцёра. На шчасце, маёр побач са мной выявіўся цвярозым, усе астатнія вакол былі п’яныя. Паблізу нехта спаў на бюсце Маркса (партрэтаў і бюстаў сацыялісгычных правадыроў навалілі без упаковак), везлі не толькі зброю, але і ўсё неабходнае для савецкіх рытуалаў. Чырвоныя сцягі, чырвоныя стужкі...
Вые сірэна...
—Уставайце. A то праспіце царства нябеснае. — Гэта ўжо ля Кабула.
Ідзём на пасадку.
... Гул гарматаў. Патрулі з аўтаматамі і ў бронекамізэльках патрабуюць пропуску.
Я не хацела больш пісаць пра вайну. Але вось я на сапраўднай вайне. Паўсюль людзі вайны, рэчы вайны. Час вайны.
12 верасня
Ёсць нешта амаральнае ў разгляданні чужой мужнасці і рызыкі. Учора ішлі на сняданак у сталоўку, павіталіся з вартавым. Праз паўгадзіны яго забіў аскепак міны, што выпадкова заляцеў у гарнізон. Цэлы дзень намагалася згадаць твар гэтага хлопца...
Журналістаў тут называюць казачнікамі. Пісьменнікаў таксама. У нашай пісьменніцкай групе адны мужчыны. Ірвуцца на далёкія заставы, хочуць пайсці ў бой. Пытаюся ў аднаго:
—Навошта?
—Мне гэта цікава. Скажу: на Салангу быў. Пастраляю.
He магу пазбавіцца ад пачуцця, што вайна — спараджэнне мужчынскай прыроды, шмат у чым для мяне незразумелае. Але будзённасць вайны грандыёзная. У Апалінэра: «Божа, якая вайна прыгожая».
На вайне ўсё інакшае: і ты, і прырода, і твае думкі. Тут я зразумела, што чалавечая думка можа быць вельмі жорсткай.
Пытаюся і слухаю паўсюль: у салдацкай казарме, сталоўцы, на футбольным поле, увечары на танцах — нечаканыя тут атрыбуты мірнага жыцця:
—Я стрэліў ва ўпор і ўбачыў, як разлятаецца чалавечы чэрап. Падумаў: «Першы». Пасля бою — параненыя і забітыя. Усе маўчаць... Мне сняцца тут трамваі. Як
я на трамваі еду дадому... Улюбёны ўспамін: мама пячэ пірагі. У доме пахне салодкім цестам...
—Сябруеш з добрым хлопцам... А потым бачыш, як ягоныя кішкі вісяць на камянях. Пачынаеш помсціць.
—Чакаем каравана. У засадзе два-тры дні. Ляжым у гарачым пяску, ходзім пад сябе. На сыходзе трэцяга дня вар’яцееш. I з такой нянавісцю выпускаеш першую чаргу. Пасля страляніны, калі ўсё скончылася, высветлілі: караван ішоў з бананамі і джэмам. На ўсё жыццё салодкага наеліся...
—Узялі ў палон «духаў»... Дапытваем: «Дзе ваенныя склады?». Маўчаць. Паднялі двух на верталётах: «Дзе? Пакажы». Маўчаць. Скінулі аднаго на скалы...
—Займацца любоўю на вайне і пасля вайны — гэта не адно і тое ж... На вайне ўсё як у першы раз...
—«Град» страляе... Міны лятуць... А над усім гэтым лунае: жыць! жыць! жыць! Але ты нічога не ведаеш і не хочаш ведаць пра пакуты іншага боку. Жыць — і ўсё. Жыць!
Напісаць (апавесці) пра самога сябе праўду ёсць, як заўважыў Пушкін, немагчымасць фізічная.
На вайне чалавека ратуе тое, што свядомасць пераключаецца, рассейваецца. Але смерць вакол недарэчная, выпадковая. Без найвышэйшых сэнсаў.
...На танку чырвонай фарбай: «Адпомсцім за Малкіна».
Пасярод вуліцы стаяла на каленях маладая афганка перад забітым дзіцем і крычала. Так крычаць, напэўна, толькі параненыя звяры.
Праязджалі паўз забітыя кішлакі, падобныя на пераворанае поле. Мёртвая гліна нядаўняга чалавечага жытла была жахлівейшая за цемру, з якой маглі стрэліць.
У шпіталі я паклала плюшавага мішку на ложак афганскаму хлопчыку. Ён узяў цацку зубамі і так гуляў, усміхаючыся, абедзвюх рук у яго не было. «Твае рускія стралялі, — пераклалі мне словы яго маці. — А ў цябе ёсць дзеці? Хто? Хлопчык ці дзяўчынка?» Я так і не зразумела, чаго ў яе словах больш — страху ці даравання?
Апавядаюць пра лютасць, з якой маджахеды распраўляюцца з нашымі палоннымі. Падобна да сярэднявечча. Тут і насамрэч іншы час, календары паказваюць чатырнаццатае стагоддзе.
У Лермантава, у «Герою нашага часу» Максім Максімыч, ацэньваючы дзеянні горца, які зарэзаў бацьку Бэлы, кажа: «Вядома ж, з іхнага пункту погляду — абсалютная праўда», — хоць з гледзішча рускага ўчынак зверскі. Пісьменнік ухапіў гэтую дзівосную рысу — рускія некалі ўмелі стаць на пазіцыю іншага народа, убачыць рэчы «па-іхнаму».
А цяпер...
17 верасня
Дзень у дзень назіраю, як чалавек коціцца ўніз. I рэдка — уверх.
У Дастаеўскага Іван Карамазаў заўважае: «Звер ніколі не можа быць такім лютым, як чалавек, такім артыстычна, па-мастацку лютым».
Так, я падазраю: мы не хочам пра гэта чуць, мы не хочам пра гэта ведаць. Але на любой вайне, хто б яе і ў імя чаго ні вёў—Юлій Цэзар ці Іосіф Сталін, — людзі забіваюць адно аднаго. Гэта забойства, але ў нас не прынята пра гэта задумвацца, нават у школах мы чамусьці кажам не пра патрыятычнае, а пра ваенна-патрыятычнае
выхаванне. Хоць чаму я здзіўляюся? Усё зразумела — ваенны сацыялізм, ваенная краіна, ваеннае мысленне.
Нельга так выпрабоўваць чалавека. Чалавек не вытрымлівае такіх выпрабаванняў. У медыцыне гэта называецца «вострым вопытам». Вопытам на жывым.
Увечары ў салдацкім інтэрнаце насупраць гатэля ўключылі магнітафон. Я таксама слухала «афганскія» песні. Дзіцячыя, яшчэ не сфармаваныя галасы хрыпелі пад Высоцкага: «Сонца ўпала ў кішлак, як вялізная бомба», «I мне не трэба славы. Нам бы жыць — і ўся узнагарода», «Ах, чаму вайна бывае? Чаму нас забіваюць?», «Вось ужо й твары стаў я забываць», «Афганістан, ты большы, чым наш доўг. Ты нашым стаў сусветам», «Як вялікія птушкі, скачуць аднаногія ля мора», «Мёртвы, ён ужо нічый. Ужо няма нянавісці на твары».
Уначы мне сніцца сон: нашыя салдаты з’язджаюць у Саюз, і я сярод тых, хто іх праводзіць. Падыходжу да аднаго хлопчыка, ён без языка, нямы. Пасля палону. 3-пад салдацкага кіцеля тырчыць шпітальная піжама. Я нешта ў яго пытаю, а ён толькі сваё імя піша: «Ванечка... Ванечка...». Так выразна памятаю яго імя — Ванечка... Абліччам падобны да мальца, з якім гутарыла ўдзень, ён усё паўтараў: «Мяне мама дома чакае».
Праязджалі па сонных вулачках Кабула, паўз знаёмыя плакаты ў цэнтры горада: «Светлая будучыня — камунізм», «Кабул — горад міру», «Народ і партыя адзіныя». Нашыя плакаты, надрукаваныя ў нашых друкарнях. Наш Ленін стаіць тут з узнятай рукой...
Пазнаёмілася з кінааператарамі з Масквы.
Яны здымалі загрузку «чорнага цюлыіана». He падымаючы вачэй, апавядаюць, як мёртвых апранаюць у старую ваенную форму саракавых гадоў, яшчэ з галіфэ, часам кладуць, не апранаючы, бывае, што
і гэтай формы не хапае. Старыя дошкі, іржавыя цвікі... «У лядоўню прывезлі новых забітых. Нібыта нясвежым вепруком пахне».
Хто мне дасць веры, калі я пра гэта напішу?
20 верасня
Бачыла бой...
Трох салдатаў забілі... Увечары ўсе вячэралі, пра бой і пра мёртвых не згадвалі, хоць яны ляжалі дзесьці побач.
Права чалавека не забіваць. He вучыцца забіваць. У ніводнай канстытуцыі не запісанае.
Вайна — цэлы свет, а не падзея... Усё тут іншае: і краявід, і чалавек, і словы. Згадваецца тэатральная частка вайны: разварочваецца танк, гучаць каманды... Свецяцца траекторыі куляў у цемры...
Думаць пра смерць — як думаць пра будучыню. Нешта адбываецца з часам, калі думаеш пра смерць і бачыш яе. Побач са страхам смерці — прывабнасць смерці...
Нічога не трэба прыдумваць. Урыўкі вялікіх кніг паўсюль. У кожным.
У аповедах (нярэдка!) уражвае агрэсіўная наіўнасць нашых хлопчыкаў. Нядаўніх савецкіх дзесяцікласнікаў. А я хачу ад іх дабіцца дыялогу чалавека з чалавекам у сабе.
А ўсё ж? На якой мове мы размаўляем самі з сабой, з іншымі? Мне падабаецца гутарковая мова, яна нічым не абцяжараная, выпушчаная на волю. Усё гуляе і святкуе:
сінтаксіс, інтанацыя, акцэнты, і — дакладна перадаецца пачуццё. Я сачу за пачуццём, а не за падзеяй. Як развіваліся нашыя пачуцці, а не падзеі. Можа быць, тое, што я раблю, падобнае да працы гісторыка, але я гісторык бясследнага. Што адбываецца з вялікімі падзеямі? Яны перавандроўваюць у гісторыю, а вось маленькія, але ж галоўныя для маленькага чалавека, знікаюць бясследна. Сёння адзін хлопчык (праз сваю крохкасць і хваравіты выгляд мала падобны да салдата) апавядаў, як нязвыкла і ў той жа час азартна забіваць разам. I як страшна расстрэльваць.
Хіба ж гэта застанецца ў гісторыі? 3 адчаем займаюся (ад кнігі да кнігі) той самай працай — памяншаю гісторыю да маштабаў чалавека.
Думала пра немагчымасць пісаць кнігу пра вайну на вайне. Замінаюць шкадаванне, нянавісць, фізічны боль, сяброўства... I ліст з дома, пасля якога так хочацца жыць... Апавядаюць, што калі забіваюць, то намагаюцца не глядзець у вочы нават вярблюду. Тут атэістаў няма. I ўсе забабонныя.
Мяне дакараюць (перадусім афіцэры, салдаты радзей), што я, маўляў, сама не страляла і мяне не бралі на мушку — як жа я магу напісаць пра вайну? А можа, гэта і добра, што я не страляла?
Дзе той чалавек, якому сама думка пра вайну прыносіць пакуты? Я яго не знаходжу. Але ўчора каля штаба ляжала мёртвая невядомая птушка. I дзіўна... Ваенныя падыходзілі да яе, спрабавалі адгадаць — хто гэта? Шкадавалі.
Ёсць нейкае натхненне на мёртвых тварах... Ніяк не магу прызвычаіцца і да вар’яцкай звычайнасці на вайне — вада, цыгарэты, хлеб... Асабліва калі мы сыходзім
з гарнізона і падымаемся ў горы. Там чалавек сам-насам з прыродай і з выпадкам. Праляціць куля міма або не праляціць? Хто стрэліць першым — ты або ён? Там пачынаеш бачыць чалавека з прыроды, а не з грамадства.
А ў Саюзе па тэлевізары паказваюць, як саджаюць алеі сяброўства, якіх ніхто з нас тут не бачыў і не саджаў...
Дастаеўскі ў «Д’яблах»: «Перакананне і чалавек — гэта, здаецца, дзве рэчы шмат у чым адрозныя... Усе вінаватыя... калі б усе пераканаліся ў гэтым!». I ў яго ж такая думка, што чалавецтва ведае пра сябе больш, нашмат больш, чым паспела зафіксаваць у літаратуры, у навуцы. Ён кажа, што гэтая думка не ягоная, а Ул. Салаўёва.
Калі б не чытала Дастаеўскага, я была б у вялікай роспачы...
21 верасня
Дзесьці далёка працуе ўстаноўка «Град». Жудасна нават на адлегласці.
Пасля вялікіх войнаў XX стагоддзя і масавых смерцяў, каб пісаць пра сучасныя (маленькія) войны, накшталт афганскай, патрэбныя іншыя этычныя і метафізічныя пазіцыі. Павінна быць запатрабаванае маленькае, асабістае і асобнае. Адзін чалавек. Для кагосьці адзіны. He як дзяржава ставіцца да яго, а хто ён для маці, для жонкі. Для дзіцяці. Як нам вярнуць сабе нармальны зрок?
Мне цікавае і цела, чалавечае цела, як сувязь паміж прыродай і гісторыяй, паміж жывёлай і мовай. Усе фізічныя
падрабязнасці істотныя: як мяняецца кроў на сонцы, чалавек перад сыходам... Жыццё неймаверна эстэтычнае само па сабе, і, як бы гэта жорстка ні гучала, — найболын эстэтычна прывабныя чалавечыя пакуты. Цёмны бок мастацтва. Вось учора я бачыла, як па кавалачках збіралі хлопцаў, што падарваліся на супрацьтанкавай міне. Магла не пайсці глядзець, але пайшла, каб напісаць. Цяпер вось пішу...
А ўсё ж: ці трэба было ісці? Я чула, як афіцэры пасмейваліся за маёй спінай: маўляў, спалохаецца паненка. Я пайшла — і нічога гераічнага ў гэтым не было, бо я самлела і страціла прытомнасць. Ці то ад спёкі, ці то ад узрушэння. Хачу быць шчырай.
23 верасня
Паднялася на верталёце... Зверху ўбачыла сотні загадзя нарыхтаваных цынкавых трунаў, што прыгожа і жахліва ззялі на сонцы...
Сутыкнешся з чымсьці такім — і адразу думка: літаратура задыхаецца ў сваіх межах... Капіяваннем і фактам можна выказаць толькі бачнае воку, а каму патрэбная педантычная справаздача пра падзеі? Трэба нешта іншае... Увасобленыя імгненні, выхапленыя з жыцця...
25 верасня
Я вярнуся адсюль свабодным чалавекам... Я не была ім, пакуль не ўбачыла таго, што мы робім тут. Было жахліва і самотна. Вярнуся і не пайду болып у ніводны ваенны музей...
* * *
He называю ў кнізе сапраўдных імёнаў. Адны казалі пра таямніцу споведзі, іншыя самі хочуць забыць пра ўсё. Забыць пра тое, пра што пісаў Талстой, — што «чалавек плынны». Што ў ім ёсць усё.
А ў дзённіку я захавала прозвішчы. Можа, калі-небудзь мае героі захочуць, каб іх пазналі:
Сяргей Амірханян, капітан; Уладзімір Агапаў, старшы лейтэнант, начальнік разліку; Наталля Арлова, служачая; Таццяна Белазёрскіх, служачая; Вікторыя Уладзіміраўна Барташэвіч, маці забітага радавога Юрыя Барташэвіча; Дзмітрый Бабкін, радавы, аператар-наводчык; Сая Емяльянаўна Бабук, маці забітай медсястры Святланы Бабук; Марыя Цярэнцеўна Бабкова, маці забітага радавога Леаніда Бабкова; Алімпіяда Раманаўна Бавукова, маці забітага радавога Аляксандра Бавукова; Таісія Мікалаеўна Богуш, маці забітага радавога Віктара Богуша; Вікторыя Сямёнаўна Валовіч, маці забітага старшага лейтэнанта Валерыя Валовіча; Таццяна Гайсенка, медсястра; Вадзім Глушкоў, старшы лейтэнант, перакладчык; Генадзь Губанаў, капітан, лётчык; Іна Сяргееўна Галаўнёва, маці забітага старшага лейтэнанта Юрыя Галаўнёва; Анатоль Дзевяцьяраў, маёр, прапагандыст артпалка; Дзяніс Л., радавы, гранатамётчык; Тамара Доўнар, жонка забітага старшага лейтэнанта Пятра Доўнара; Кацярына Мікітаўна Плаціцына, маці забітага маёра Аляксандра Плаціцына; Уладзімір Ерахавец, радавы, гранатамётчык; Соф’я Рыгораўна Жураўлёва, маці забітага радавога Аляксандра Жураўлёва; Наталля Жастоўская, медсястра; Марыя Ануфрыеўна Зільфігарава, маці забітага радавога Алега Зільфігарава; Вадзім Іваноў, старшы лейтэнант,
камандзір сапёрнага ўзвода; Галіна Фёдараўна Ільчанка, маці забітага радавога Аляксандра Ільчанкі; Яўген Краснік, радавы, мотастралок; Канстанцін М., ваенны радца; Яўген Кацельнікаў, старшына, санінструктар выведроты; Аляксандр Кастакоў, радавы, сувязіст; Аляксандр Куўшыннікаў, старшы лейтэнант, камандзір мінамётнага ўзвода; Надзея Сяргееўна Казлова, маці забітага радавога Андрэя Казлова; Марына Кісялёва, служачая; Тарас Кецмур, радавы; Пётр Курбанаў, маёр, камандзір горнастралковай роты; Васіль Кубік, прапаршчык; Алег Ляшэнка, радавы, гранатамётчык; Аляксандр Лялетка, радавы; Сяргей Лоскутаў, ваенны хірург; Валерый Лісічонак, сяржант, сувязіст; Аляксандр Лаўроў, радавы; Вера Лысенка, служачая; Артур Мятліцкі, радавы, выведнік; Яўген Сцяпанавіч Мухортаў, маёр, камандзір батальёна, і ягоны сын Андрэй Мухортаў, малодшы лейтэнант; Лідзія Яфімаўна Манкевіч, маці забітага сяржанта Дзмітрыя Манкевіча; Галіна Млявая, жонка забітага капітана Сцяпана Млявага; Уладзімір Міхалап, радавы, мінамётчык; Максім Мядзведзеў, радавы авіянаводчык; Аляксандр Нікалаенка, капітан, камандзір звяна верталётаў; Алег Л., верталётчык; Галіна Паўлава, медсястра; Уладзімір Панкратаў, радавы, выведнік; Віталь Ружанцаў, радавы, кіроўца; Сяргей Русак, радавы, танкіст; Міхаіл Сіроцін, старшы лейтэнант, лётчык; Аляксандр Сухарукаў, старшы лейтэнант, камандзір горнастралковага ўзвода; Цімох Смірноў, сяржант, артылерыст; Валянціна Кірылаўна Санько, маці забітага радавога Валянціна Санька; Ніна Іванаўна Сідзельнікава, маці; Уладзімір Сіманін, падпалкоўнік; Томас М., сяржант, камандзір узвода пяхоты; Леанід Іванавіч Татарчанка, бацька забітага радавога Ігара Татарчанкі; Вадзім
Трубін, сяржант, баец спецназу; Уладзімір Уланаў, капітан; Тамара Фадзеева, доктар-бактэрыёлаг; Людміла Харытончык, жонка забітага старшага лейтэнанта Юрыя Харытончыка; Ганна Хакас, служачая; Валерый Худзякоў, маёр; Валянціна Якаўлева, прапаршчык, начальніца сакрэтнай часткі...
ДЗЕНЬ ПЕРШЫ
«БО МНОГІЯ
ПРЫЙДУЦЬ ПАД ІМЕМ МАІМ...»
Зранку доўгі, як аўтаматная чарга, званок:
—Паслухай, — пачаў ён, не назваўшыся, — чытаў твой пасквіль... калі яшчэ хоць радок надрукуеш...
—Хтовы?
—Адзін з тых, пра каго ты. пішаш. Нас яшчэ паклічуць, нам яшчэ дадуць у рукі зброю, каб мы навялі парадак. Вам давядзецца адказаць за ўсё. Толькі друкуйце паболей сваіх прозвішчаў і не хавайцеся за псеўданімамі. Ненавіджу пацыфістаў! Ты падымалася з поўнай выкладкай у горы, ішла на бэтээры, калі пяцьдзясят градусаў спёкі? Ты чуеш начамі рэзкі смурод калючак? He чуеш... He... Значыць, не чапай! Гэта нашае! Навошта табе? Ты — баба, дзяцей раджай!
— Чаму не назавеш сябе?
—He чапай! Найлепшага сябра, ён мне братам быў, у цэлафанавым меху з рэйду прынёс... Асобна галава, асобна рукі., ногі... Скуру здзерлі, як з вепрука... Разабраная туша... А ён на скрыпцы граў, вершы пісаў. Вось ён бы напісаў, а не ты... Маціягоную праз два дні пасля пахавання ў псіхушку адвезлі. Яна на могілках спала, на яго магіле. Узімку спала на снезе. Ты! Ты... He чапай гэтага! Мы былі салдатпамі, нас туды паслалі. Мы выконвалі загад. Я даў ваенную прысягу. Сцяг на каленях цалаваў.
—«Сцеражыцеся, кабхто вас неўвёўузман. Бомногія прыйдуць пад імем Маім». Новы Запавет. Евангелле паводле Мацвея.
—Разумнікі! Праз дзесяць гадоў усе зрабіліся разумнымі. Чысценькімі хочаце застацца? А мы, значыць, чорненькія... Ты нават не ведаеш, як куля ляціць. Аўтамата ў руках не трымала... Пляваць мне на вашы новыя запаветы! Я сваю праўдуў цэлафанавым меху нёс... Асобна галава, асобна рукі... Іншай праўды няма... — I гудоку слухаўцы., падобны на далёкі выбух.
Усё-такі шкадую, што мы зімне дагаварылі. Можа, гэта быў мой галоўны герой...
Аўтарка
* * *
—Да мяне прабіваліся толькі галасы... Як я ні напружваўся, галасы былі без твараў. Яны то сыходзілі, то вярталіся. Здаецца, паспеў падумаць: «Паміраю». I адплюшчыўвочы...
Я апрытомнеў у Ташкенце на шаснаццаты дзень пасля падрыву. Калі вяртаецца свядомасць, адчуваеш сябе гідка, здаецца, што лепей не быць... Ужо назад не вяртацца... Было б камфортней. Туман і млосць, гэта нават не млосць, а захлынанне, нібыта лёгкія поўныя вады. Доўга выходзіш з гэтага стану. Туман і млосць... Галава баліць ад уласнага шэпту, гучней за шэпт я размаўляць не мог. У мінулым ужо быў кабульскі шпіталь. У Кабуле мне ўскрылі чэрап — там была каша, выдалілі дробныя кавалачкі костак, сабралі на шрубы без суставаў левую руку. Першае пачуццё: шкада, што нічога не вернецца, не ўбачу сяброў, а самае крыўднае — не змагу залезці на турнік.
Праваляўся па шпіталях без пятнаццаці дзён два гады. Васямнаццаць аперацыяў, чатыры — пад агульным наркозам. Пра мяне студэнты курсавыя пісалі: што
ў мяне ёсць, чаго ў мяне няма. Сам пагаліцца не мог, хлопцы галілі. Першы раз яны вылілі на мяне бутэльку адэкалону, а я крычу: «Давайце яшчэ!» Няма паху. Я яго не чую. Выцягнулі ўсё з тумбачкі: кілбасу, агуркі, мёд, цукеркі — нічога не пахне! Колер ёсць, смак ёсць, а паху няма. Ледзь з глузду не з’ехаў! Прыйшла вясна, дрэвы заквітнелі, а я ўсё гэта бачу, але не чую. У мяне вынялі паўтара кубічныя сантыметры мозгу, і, мабыць, нейкі цэнтр быў выдалены, той, з якім звязаныя пахі. Я і цяпер, пяць гадоў мінула, не чую, як пахнуць кветкі, тытунёвы дым, жаночая парфума. Адэкалон магу пачуць, калі пах рэзкі і моцны, але флакон трэба сунуць пад самы нос. Мабыць, рэшта мозгу ўзяла страчаную здольнасць на сябе. Думаю, так.
У шпіталі атрымаў ліст ад сябра. Ад яго дазнаўся, што наш бэтээр падарваўся на італьянскай фугаснай міне. Ён бачыў, як разам з рухавіком вылецеў чалавек... Гэта быўя...
Выпісалі мяне, далі дапамогу — трыста рублёў. За лёгкае раненне належыць сто пяцьдзясят, за цяжкое — трыста. Далей жыві, як хочаш. Пенсія — мізер. Пераходзь на ўтрыманне да бацькоў. У майго бацькі без вайны — вайна. Пасівеў, гіпертонікам зрабіўся.
На вайне я быў сляпы, гэта потым стаў патроху разумець. I ўсё закруцілася ў адваротны бок...
Прызвалі мяне ў восемдзесят першым. Вайна ішла ўжо два гады, але на «гражданцы» пра яе ведалі і гаварылі мала. У нашай сям’і лічылася: калі ўрад паслаў туды войскі, значыць так трэба. Так разважаў мой бацька, суседзі. He памятаю, каб нехта меў іншую думку. Нават жанчыны не плакалі, усё гэта было яшчэ далёка і не палохала. Вайна і не вайна, а калі вайна, дык нейкая дзіўная, без забітых і палонных. Ніхто яшчэ не бачыў
цынкавых трунаў. Гэта потым мы даведаліся, што труны ўжо ў горад прывозілі, але хавалі ўпотайкі, уначы, на магільных плітах пісалі «памёр», а не «загінуў». Але нікога не мучыла пытанне: чаму гэта ў нас раптам пачалі паміраць у войску дзевятнаццацігадовыя хлопцы? Ад гарэлкі ці ад грыпу? А можа, апельсінамі аб’еліся? Плакалі іх блізкія, а астатнія жылі, як жылі, бо іх не датычыла. У газетах пісалі, што нашыя салдаты будуюць масты, саджаюць алеі сяброўства, а дактары лекуюць афганскіх жанчын і дзяцей.
У віцебскай «вучэбцы» не было таямніцай, што нас рыхтуюць у Афганістан. Шмат хто намагаўся «адкасіць» любой цаной. Адзін прызнаўся, што баіцца, маўляў, нас там усіх перастраляюць. Я стаў ім пагарджаць. Перад самым ад’ездам яшчэ адзін адмовіўся ехаць: спачатку падманваў — згубіў камсамольскі білет, білет знайшоўся, тады прыдумаў — дзяўчына ў яго нараджае. Я лічыў яго ненармальным. Мы ж ехалі рабіць рэвалюцыю! Так нам казалі. I мы верылі. Уяўлялі, што наперадзе нешта рамантычнае.
Куля натыкаецца на чалавека, ты чуеш — яго не забыць і ні з чым не пераблытаць — характэрны мяккі пляскач. Знаёмы хлопец побач падае тварам долу, у едкі, як попел, пыл. Ты перакульваеш яго на спіну: у зубах заціснута цыгарэта, якую толькі што яму даў. Яшчэ дыміцца... Я не гатовы быў страляць у чалавека, я яшчэ з мірнага жыцця. 3 міру... Першы раз робіш, як у сне: бяжыш, цягнеш, страляеш, але нічога не запамінаеш, пасля бою не можаш расказаць. Усё нібыта за шклом... За сцяной дажджу... Быццам жахлівы сон бачыш. Ад вусцішы прачынаешся, а згадаць нічога не можаш. Каб адчуць вусціш, трэба, выяўляецца, яе запомніць, да яе прывыкнуць. Праз два-тры тыдні ад цябе ранейшага
нічога не застаецца, толькі тваё імя. Ты — ужо не ты, а іншы чалавек. Думаю, так... Мабыць, гэта так. I гэты іншы... Гэты чалавек, убачыўшы забітага, ужо не палохаецца, а спакойна ці нават з прыкрасцю думае пра тое, як будзе яго сцягваць са скалы або валачы ў спёку на сабе колькі кіламетраў. Ён не ўяўляе... Але ён ужо ведае, як пахнуць у спёку вывернутыя вантробы і не адмываецца пах чалавечага калу і крыві. Уяўленне? Яно прыціхае. Ты бачыш: у бруднай лужыне расплаўленага металу шчэрацца абгарэлыя чарапы — быццам колькі гадзін таму тут не крычалі, а смяяліся, паміраючы. I ўсё раптам звычайнае... Простае... Бачыш забітага — із’яўляецца вострае пранізлівае ўзбуджэнне: не мяне! Гэта так хутка адбываецца... Такое вось ператварэнне... Вельмі хуткае. Яно адбываецца з усімі.
Для людзей на вайне ў смерці няма таямніцы. Забіваць — гэта проста націскаць на спускавы кручок. Нас вучылі: застанецца жывым той, хто стрэліць першым. Такі закон вайны. «Тут вы мусіце ўмець дзве рэчы — хутка хадзіць і трапна страляць. Думаць буду я», — казаў камандзір. I мы стралялі, куды нам загадаюць. Я быў прывучаны страляць, куды загадаюць. Страляў, не шкадуючы нікога. Мог забіць дзіця. Бо з намі там ваявалі ўсе: мужчыны, жанчыны, старыя, дзеці. Ідзе калона праз кішлак. У першай машыне глухне матор. Кіроўца вылазіць з кабіны, падымае капот... Малец, гадоў дзесяці, яму нажом — у спіну... Там, дзе сэрца. Салдат лёг на рухавік... 3 хлопчыка рэшата зрабілі... Дай нам у той момант каманду — ператварылі б той кішлак у пыл. Сцерлі б. Кожны імкнуўся выжыць. Думаць не было калі. Нам жа па васямнаццаць-дваццаць гадоў. Да чужой смерці я прызвычаіўся, а ўласнай баяўся. Бачыў, як ад чалавека ў адну секунду нічога не застаецца, быццам
яго зусім не было. I ў пустой труне адпраўлялі на радзіму парадную форму. Чужой зямлі насыплюць, каб патрэбная вага была... Хацелася жыць. Ніколі так не хацелася жыць, як там. Вернемся з бою, смяёмся. Я ніколі так не смяяўся, як там. Старыя анекдоты ішлі ў нас на ўра. Вось хаця б гэты...
Трапіў фарцоўшчык на вайну. Найперш высветліў, колькі чэкаў каштуе адзін палонны «дух». Восем чэкаў. Праз два дні стаіць пыл каля гарнізона: вядзе ён дзвесце палонных. Сябра просіць: «Прадай аднаго. Сем чэкаў дам». — «Што ты, дарагі. Сам за дзевяць купіў».
Сто разоў будзе хтосьці апавядаць — сто разоў будзем смяяцца. Рагаталі да болю ў жыватах ад любой драбязы.
Ляжыць «дух» (так мы называлі душманаў-маджахедаў) са слоўнікам. Снайпер. Убачыў тры маленькія зорачкі — старшы лейтэнант... Пагартаў слоўнік: за тры зорачкі — пяцьдзясят тысяч афгані. Шчоўк! Адна вялікая зорка — маёр — дзвесце тысяч афгані. Шчоўк! Дзве маленькія зорачкі — прапаршчык. Шчоўк! Уначы начальнік разлічваецца: за старшага лейтэнанта — даць афгані, за маёра — даць афгані. За... Што? Прапаршчык?! Ты ж нашага карміцеля забіў. Хто згушчонку і кансервы, хто коўдры нам прадасць? Павесіць!
Пра грошы размаўлялі шмат. Болей, чым пра смерць. Я нічога адтуль не прывёз. Аскепак, які з мяне выцягнулі, — і ўсё. А хтосьці браў. Парцаляну, каштоўныя камяні, упрыгожанні, дываны... Гэта на баявых, калі хадзілі ў кішлакі. Хтосьці купляў, мяняў... Ражок патронаў за касметычны набор: туш, пудра, цені для каханай дзяўчыны. ГІатроны прадавалі вараныя... Куля вараная не вылятае, а выплёўваецца з рулі. Забіць ёю нельга. Ставілі вёдры і тазы, кідалі туды патроны і кіпяцілі
дзве гадзіны. Гатова! Увечары неслі на продаж. Бізнесам займаліся камандзіры і салдаты, героі і баязліўцы. У сталоўках знікалі нажы, місы, лыжкі, відэльцы. У казармах недалічваліся кубкаў, зэдлікаў, малаткоў. Знікалі штыкі ад аўтаматаў, люстэркі з машынаў, запчасткі... У тым ліку і ўзнагароды... У дуканах бралі ўсё, нават тое смецце, што вывозіцца з гарнізоннага гарадка: кансервавыя бляшанкі, старыя газеты, іржавыя цвікі, кавалкі фанеры, цэлафанавыя мяшэчкі... Смецце прадавалася машынамі. Даляр і вада заўжды знойдуць сабе дарогу. Паўсюль. Салдат мроіў... Было тры... Тры салдацкія мроі: купіць маці хустку, сяброўцы — касметычны набор, а сабе плаўкі, бо тады плаваку Саюзе не было. Вось такая гэта была вайна.
Нас завуць «афганцамі». Чужое імя. Як знак. Метка. Мы не такія, як усе. Іншыя. Якія? Я не ведаю, хто я: герой ці дурань, на якога трэба пальцам паказваць? А можа, злачынец? Ужо кажуць, што гэта была палітычная памылка. Сёння ціха кажуць, заўтра будуць гучней. А я там кроў пакінуў... Сваю... I чужую... Нам давалі ордэны, якіх мы не носім... Мы яшчэ будзем іх вяртаць... Ордэны, сумленна атрыманыя на несумленнай вайне... Запрашаюць выступаць у школы. А што апавядаць? Пра баявыядзеянні... Прапершагазабітага... Пратое,якдагэтуль баюся цемры, калі штосьці ўпадзе — уздрыгваю. Як бралі палонных, але да палка не даводзілі... He заўсёды... (Маўчыць.) За паўтара года вайны я не бачыў ніводнага душмана жывога, толькі мёртвых. Пра калекцыі засушаных чалавечых вушэй? Баявыя трафеі... Імі хваліліся... Пра кішлакі пасля артылерыйскай апрацоўкі, падобныя ўжо не на жытло, а на разворанае поле? Хіба пра гэта хочуць пачуць у нашых школах? He, там патрэбныя героі. Ая памятаю, як мы разбуралі, забівалі
і тут жа будавалі, раздавалі падарункі. Усё гэта існавала так блізка, што падзяліць дагэтуль не магу. Баюся гэтых успамінаў... Хаваюся ад іх. Адмахваюся... He ведаю ніводнага чалавека, які б вярнуўся адтуль — і не піў, не курыў. Слабыя цыгарэты мяне не ратуюць, шукаю «Паляўнічыя», якія мы там курылі... А курыць дактары забараняюць... У мяне палова галавы з жалеза. I выпіць не магу...
He пішыце толькі пра нашае афганскае братэрства. Яго няма. Я ўяго не веру. На вайне мы былі аб’яднаныя: нас аднолькава падманулі, мы аднолькава хацелі жыць і аднолькава хацелі дадому. Тут нас аб’ядноўвае тое, што ў нас нічога няма, а даброты ў нашай краіне раздаюць па блаце і прывілеях. А нам вінныя за кроў. Мы маем адну праблему: пенсіі, кватэры, добрыя лекі, пратэзы, мэблевыя гарнітуры... Вырашым яе — і нашыя клубы распадуцца. Вось я дастану, прапхну, выгрызу сабе кватэру, мэблю, лядоўню, пральную машыну, японскі «відзік» — і ўсё! Адразу стане зразумела, што мне ў гэтым клубе не будзе чаго рабіць. Моладзь да нас не пацягнулася. Мы ёй незразумелыя. Нібыта далучаныя да ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, але ж тыя Радзіму абаранялі, а мы? Мы былі ў ролі немцаў — як мне адзін малец сказаў. Думаю, так... Так... Так яны на нас глядзяць... А мы на іх злыя. Яны тут музыку слухалі, з дзяўчатамі танчылі, кніжкі чыталі, пакуль мы там кашу сырую елі і падрываліся на мінах. Хто там са мной не быў, не бачыў, не адчуў, не перажыў — той мне ніхто.
Праз дзесяць гадоў, калі ў нас вылезуць нашыя гепатыты, кантузіі, малярыі, ад нас будуць пазбаўляцца. На працы, дома... Нас перастануць саджаць у прэзідыумы. Для ўсіх мы будзем цяжарам... Навошта вашая кніга? Для каго? Нам, хто адтуль вярнуўся, усё адно
не спадабаецца. Хіба раскажаш усё як было? Мы дома ўсім чужыя. Усё, што ў мяне засталося, — гэта мой дом, жонка, дзіця, якое яна хутка народзіць. Колькі сяброў адтуль. Больш я нікому не веру.
I ўжо не паверу.
Радавы, гранатамётчык
* * ★
—Дзесяць гадоў я маўчаў... Маўчаў пра ўсё...
У газетах пісалі: полк здзейсніў вучэбны марш... Правёў вучэбную стральбу... А мы чыталі, і было крыўдна. Наш узвод суправаджаў машыны. Машыну можна адкруткай прабіць, для кулі яна — мішэнь. Штодня ў нас стралялі, нас забівалі. Забілі побач знаёмага мальца. Першага... на маіх вачах. Мы яшчэ мала ведалі адзін аднаго. 3 мінамёта стралялі. Паміраў ён доўга, у ім сядзела шмат аскепкаў. Нас пазнаваў. Але клікаў незнаёмых нам людзей...
Перад адпраўкай у Кабул ледзь не пабіўся з адным, а ягоны сябра адцягвае яго ад мяне.
—Што ты з ім сварышся, ён жа заўтра ляціць у Афган!
Там у нас ніколі так не было, каб у кожнага свой кацялок, свая лыжка. Адзін кацялок — усе навалімся, чалавек восем. Але Афган — не дэтэктыўная гісторыя, не прыгода. Ляжыць забіты селянін — кволае цела і вялікія рукі... Падчас абстрэлу просіш (каго просіш, не ведаю, Бога просіш): хай зямля расступіцца і схавае мяне. Хай камень расступіцца... Сабакі скуголяць. Жаласна скуголяць мінна-вышуковыя сабакі. Іх таксама забівалі, ранілі. Забітыя аўчаркі і людзі, забінтаваныя аўчаркі і людзі. Людзі без ног, сабакі без лапаў. He сцяміць, дзе
на снезе сабачая кроў, а дзе чалавечая. Скінуць у адну кучу трафейную зброю: кітайскую, амерыканскую, пакістанскую, савецкую, англійскую — яна, здзіўляўся я, прыгожая, але ўсё гэта дзеля таго, каб цябе забіць. Страх! Мне не сорамна за гэты страх. Страх чалавечнейшы за адвагу. Гэта я зразумеў. Баішся і шкадуеш, хоць бы самога сябе... Азіраешся наўкола, пачынаеш заўважаць жыццё... Усё застанецца жыць, а ты знікнеш. He хочацца думаць, што будзеш ляжаць маленькі і непрыгожы, за тысячу кіламетраў ад дому. Ужо ў космас людзі лётаюць, а як забівалі адно аднаго тысячы гадоў таму, так і забіваюць. Куляй, нажом, каменем... У кішлаках нашых салдатаў віламі драўлянымі заколвалі...
Вярнуўся ў восемдзесят першым годзе... Усё было на «ўра». Выканалі інтэрнацыянальны абавязак! Святы абавязак! Героі! Прыехаў у Маскву зранку, рана зранку. Прыехаў цягніком. Аўтобус быў толькі ўвечары. Чакаць не мог. Дабіраўся на перакладных: да Мажайска электрычкай, да Гагарына — рэйсавым аўтобусам, потым ужо да Смаленска. I ад Смаленска да Віцебска — на грузавой машыне. Усяго шэсцьсот кіламетраў. Ніхто грошай не браў, калі чулі, што з Афгана. Гэта я запомніў. Апошнія два кіламетры — пешкі. Бягом. Так і дабег да дому.
Дома — водар таполяў, звіняць трамваі, дзяўчынка есць марозіва. I таполі, таполі пахнуць! А там прырода — гэта зялёная зона, гэтак званая «зялёнка», адкуль страляюць. Так хацелася ўбачыць бярозку і сінічку нашую. Кутоў баяўся. Зайсці за рог дома... Рог спераду, усё ў цябе ўсярэдзіне сціскаецца — а хто там за рогам? Яшчэ год баяўся выйсці на вуліцу: бронекамізэлькі няма, каскі няма, аўтамата няма — як голы. А ўначы сны: хтосьці ў лоб цэліць, і такі калібр, што паўгалавы знясе... Кідаўся на сцяну... Затрашчыць тэлефон, а ў мяне
пот на лобе — страляюць! Адкуль? Пачынаеш шнарыць вачыма па баках. Утыкаешсяўкніжную паліцу... А-а-ах! Я дома...
У газетах па-ранейшаму пісалі: верталётчык ікс здзейсніў вучэбны палёт... Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі... У Кабуле адбыўся канцэрт у гонар Першага мая з удзелам савецкіх салдатаў... Афган зрабіў мяне свабодным. Вылечыў ад веры ў тое, што ўсё ў нас слушна і ў газетах пішуць праўду, па тэлевізары кажуць праўду. «Што рабіць? Шго рабіць?» — пытаў я сябе. Хацеў на штосьці наважыцца, кудысьці пайсці. А куды? Маці адгаворвала, і ніхто з сяброў не падтрымаў: маўляў, усе маўчаць. Значыць, так і трэба.
Вам вось апавёў... Упершыню паспрабаваў казаць тое, што думаю. Нязвыкла.
Радавы, мотастралок
* * "к
—Баюся пачынаць расказваць. Зноў наваляцца гэтыя цені...
Кожныдзень... Кожныдзеньясабетамказала: «Дурніца я, дурніца. Навошта гэта зрабіла?». Асабліва ўначы з’яўляліся такія думкі, калі не працавала, а ўдзень былі іншыя: як усім дапамагчы? Раны жахлівыя... Мяне аж скаланала: навошта такія кулі? Хто іх прыдумаў? Няўжо чалавек? Уваходная адтуліна — маленькая, а ўсярэдзіне кішкі, пячонка, селязёнка — усё пасечанае, разарванае. Мала забіць, параніць, трэба яшчэ прымусіць так пакутаваць... Яны крычалі заўсёды: «Мама!» — калі баліць. Іншых словаў я не чула...
Я ж бо хацела з’ехаць з Ленінграда, на год-два, але з’ехаць. Памерла дзіця, потым памёр муж. Нічога не
трымала мяне ў гэтым горадзе, наадварот, усё нагадвала, гнала. Там мы з ім сустракаліся... Тут першы раз пацалаваліся... У тым раддоме я нарадзіла...
Выклікаў галоўурач:
—Паедзеце ў Афганістан?
—Паеду.
Мне трэба было бачыць, што іншым горай, чым мне. I я гэта ўбачыла.
Вайна, казалі нам, справядлівая, мы дапамагаем афганскаму народу пакончыць з феадалізмам і пабудаваць светлае сацыялістычнае грамадства. Пра тое, што нашыя хлопцы гінуць, неяк замоўчвалася, мы зразумелі так, што там шмат інфекцыйных захворванняў: малярыя, брушны тыф, гепатыт. Васьмідзясяты год... Самы пачатак... Прыляцелі ў Кабул... Пад шпіталь аддалі старыя англійскія стайні. Нічога няма... Адзін шпрыц на ўсіх... Афіцэры вып’юць спірт, апрацоўваем раны бензінам. Раны кепска загойваюцца... Дапамагала сонца. Яркае сонца забівае мікробаў. Першых параненых убачыла ў споднім і ботах. Без піжамаў. Піжамы не хутка з’явіліся. Тэпці таксама. I коўдры... У аднаго хлопчыка... Памятаю гэтага хлопчыка: у яго цела ўва ўсе бакі гнулася, костак як не было, ногі нібы вяроўкі. 3 яго выцягнулі дзясяткі два аскепкаў.
Увесь сакавік тамсама, каля палатак, звальвалі адрэзаныя рукі, ногі. Трупы... яны ляжалі ў асобнай палаце... Паўголыя, з выкалатымі вачыма, адзін раз — з выразанай зоркай на жываце... Раней у кіно пра грамадзянскую вайну такое бачыла. Цынкавых трунаў яшчэ не было, яшчэ не нарыхтавалі.
Неўзабаве пачалі патроху задумвацца: хто ж мы? Нашыя сумневы начальству не спадабаліся. Тэпцяў, піжамаў яшчэ не было, а ўжо развешвалі прывезеныя
лозунгі, заклікі, плакаты. На фоне лозунгаў — худыя, маркотныя твары нашых хлопцаў. Яны засталіся ў маёй памяці назаўсёды... Двойчы на тыдзень — палітычныя заняткі. Нас вучылі ўвесь час: святы абавязак, межы павінны быць на замку. Самая непрыемная рэч у арміі — даносы, загады даносіць. Пра кожную драбніцу. На кожнага параненага, хворага. Гэта называлася «ведаць настроі». Армія мусіць быць здаровая... Належала «стукаць» на ўсіх. Нікога нельга было шкадаваць. Але мы шкадавалі, на шкадаванні там усё трымалася...
Мы ехалі... ратаваць, дапамагаць, любіць. Дзеля гэтага ехалі... Але мінае нейкі час, і я лаўлю сябе на думцы, што ненавіджу. Ненавіджу гэты мяккі і лёгкі пясок, што абпальвае, як агонь. Ненавіджу гэтыя горы. Ненавіджу гэтыя нізкарослыя кішлакі, з якіх у любы момант могуць стрэліць. Ненавіджу выпадковага афганца, што нясе кошык з дынямі або стаіць каля свайго дома. Яшчэ невядома, дзе ён быў гэтай ноччу і што рабіў. Забілі знаёмага афіцэра, які нядаўна лекаваўся ў шпіталі, выразалі дзве палаткі салдатаў... У іншым месцы атруцілі ваду... Хтосьці падняў прыгожую запальнічку, яна выбухнула ў руках... Гэта ж усё нашыя хлопчыкі гінулі. Свае хлопчыкі. Трэба гэта зразумець... Вы не бачылі абпаленага чалавека? He бачылі. Твару няма, вачэй няма, цела няма... Нешта зморшчанае, пакрытае жоўтай коркай... He крыкі, а рыканне з-пад гэтай коркі...
Там жылі нянавісцю, выжывалі нянавісцю. А пачуццё віны? Яно прыйшло не там, а тут, калі я ўжо збоку паглядзела на гэта. Там мне ўсё здавалася справядлівым, тут я жахнулася, згадаўшы маленькую дзяўчынку, якая ляжала ў пыле без рук, без ног... Як зламаная лялька. Пасля нашай бамбёжкі... А мы яшчэ здзіўляліся, чаму яны нас не любяць. Яны лекаваліся ў нашым шпіталі...
Даеш жанчыне лекі, а яна не падымае на цябе вачэй, ніколі табе не ўсміхаецца. Гэта нават абражала. Там абражала, а тут — не. Тут ты ўжо нармальны чалавек, да цябе вярнуліся ўсе пачуцці.
Прафесія ў мяне добрая — ратаваць, яна мяне і ўратавала. Я магу апраўдвацца: мы там былі патрэбныя. He ўсіх уратавалі, каго маглі, — вось гэта найстрашнейшае. Магла ўратаваць — не было патрэбных лекаў. Магла ўратаваць — запозна прывезлі (хто быў у медротах — кепска навучаныя салдаты, што ледзь умелі перавязваць). Магла ўратаваць — не раскатурхала п’янага хірурга. Магла ўратаваць... Мы не маглі нават праўды напісаць у пахаванках. Яны падрываліся на мінах... Ад чалавека часта заставалася паўвядра мяса... А мы пісалі: загінуў у аўтамабільнай катастрофе, упаў у прорву, харчовае атручванне. Калі іх ужо сталі тысячы, тады нам дазволілі паведамляць праўду родным. Да трупаўя прызвычаілася. Але з тым, што яны такія маладыя, родныя, маленькія, — з гэтым немагчыма было змірыцца.
Прывозяць параненага. Якраз я дзяжурыла. Ён адплюшчыў вочы, паглядзеў на мяне:
—Ну ўсё. — I памёр.
Трое сутак яго шукалі ў гарах. Знайшлі. Прывезлі. Ён трызніў: «Доктара! Доктара!». Убачыў белы халат, падумаў — уратаваны! А рана была несумесная з жыццём. Я толькі там дазналася, што гэта такое: раненне — у чарапную каробку... У мяне ў памяці свае могілкі, свая партрэтная галерэя. У чорных рамках.
Нават у смерці яны не былі роўныя. Чамусьці тых, хто загінуў у баі, шкадавалі больш. Тых, што памерлі ў шпіталі, — менш. Часам яны крычалі, паміраючы... Так крычалі! Памятаю, як паміраў у рэанімацыі маёр. Ваенны радца. Да яго прыйшла жонка. Ён памёр у яе на
вачах. I яна пачала страшна крычаць... Па-звярынаму... Хацелася зачыніць усе дзверы, каб ніхто не чуў... Таму што побач паміралі салдаты. Хлопчыкі... I іх не было каму аплакваць. Яны паміралі адны. Яна была лішняя сярод нас...
— Мама! Мама!
—Я тут, сынку, — кажаш, падманваеш.
Мы зрабіліся іх мамамі, сёстрамі. I заўжды хацелася апраўдаць гэты давер.
Прывязуць салдаты параненага. Здадуць і не сыходзяць:
—Дзяўчаты, нам нічога не трэба. Можна толькі пасядзець у вас?
А тут, дома... У іх свае мамы, сёстры. Жонкі. Тут мы ім не патрэбныя. Там яны нам давяралі пра сябе тое, чаго ў іншым жыцці нікому не раскажуць. Ты скраў у таварыша цукеркі і з’еў. Тут гэта драбяза. А там — жахлівае расчараванне ў табе. Чалавека тыя абставіны высвечвалі. Калі гэта баязлівец, то хутка рабілася зразумела — баязлівец, калі стукач, то адразу было відаць — стукач. Калі бабнік, усе ведалі — бабнік. He ўпэўнена, ці прызнаецца ў такім хто-небудзь тут, а там не ад аднаго чула: забіваць можа спадабацца, забіваць — задавальненне. Гэта моцнае пачуццё. Знаёмы прапаршчык з’язджаў у Саюз і не хаваў: «Як я цяпер буду жыць? Мне ж забіваць хочацца». Мабыць, гэта таксама жарсць: яны казалі пра гэта спакойна. Хлопчыкі — у захапленні! — як спалілі кішлак, раструшчылі ўсё. Яны ж не вар’яты? Колькі іх такіх вярнулася... Ім забіць чалавека нічога не каштуе... Аднойчы да нас у госці прыйшоў афіцэр, ён прыехаў з-пад Кандагара. Увечары трэба развітвацца, а ён зачыніўся ў пустым пакоі і застрэліўся. Казалі, што п’яны быў, я не ведаю. Цяжка. Цяжка было пражыць
адзін дзень. Хлопчык на варце застрэліўся. Тры гадзіны на сонцы. А хлопчык хатні, не вытрымаў. Было шмат звар’яцелых. Спачатку яны ляжалі ў агульных палатах, потым іх размясцілі асобна. Яна сталі ўцякаць, іх палохалі краты. Разам з усімі ім было лягчэй. Аднаго асабліва запомніла:
—Сядай. Я спяю табе дэмбельскую. — Пяе-пяе і засне.
Прачнецца:
—Дамоў! Дамоў! Да мамы... Мне тут горача...
Увесь час прасіўся дадому.
Шмат хто курыў. Анашу, марыхуану... Хто што дастане... Тлумачылі, што робішся моцным, свабодным ад усяго. Насамперш ад уласнага цела. Нібыта на дыбачках ідзеш, чуеш лёгкасць у кожнай клетачцы, адчуваеш кожную цягліцу. Хочацца лётаць. Быццам бы ляціш! Радасць нястрымная. Усё падабаецца, смяешся з любой лухты. Чуеш лепей, бачыш лепей. Адрозніваеш больш пахаў, больш гукаў. У гэтым стане лягчэй забіваць — ты абязболіўся. Няма шкадавання. Лёгка паміраць — страх сыходзіць. Такое адчуванне, што на табе бронекамізэлька, што ты ў брані. Я ўмела іх слухаць... Два разы... Я сама... Я два разы сама курыла... У абодвух выпадках, калі псіхіка і фізіка не вытрымлівалі. Працавала ў інфекцыйным аддзяленні. Мусіла быць трыццаць ложкаў, а ляжыць трыста чалавек. Брушны тыф, малярыя. Ім выдавалі прасціны, коўдры, а яны ляжалі на сваіх шынялях, на голай зямлі. У майтках. Нагала астрыжаныя, а з іх сыплюцца вошы... Адзежныя... Галаўныя... Такой колькасці вошай я не ўяўляла... А побач у кішлаку афганцы хадзілі ў нашых бальнічных піжамах, з нашымі прасцінамі на галаве замест чалмы. Так, нашыя хлопчыкі ўсё прадавалі. Я іх не асуджаю... He... Найчасцей не
асуджаю. Яны паміралі за тры рублі на месяц — наш салдат атрымліваў восем чэкаў на месяц. Тры рублі... Іх кармілі мясам з чарвякамі, іржавай рыбай... У нас ува ўсіх была цынга, у мяне выпалі ўсе пярэднія зубы. Яны прадавалі коўдры і куплялі анашу. Што-небудзь салодкае. Дробныя забаўкі... Там такія яскравыя крамкі, у гэтых крамках так шмат прывабнага. У нас... у Саюзе нічога такога няма, яны гэтага не бачылі. I яны прадавалі зброю, патроны, каб іх потым гэтымі ж аўтаматамі і патронамі забівалі. Куплялі за гэта шакалад... Піражкі...
Пасля ўсяго там я іншымі вачыма ўбачыла сваю краіну. Проста зрэнка стала іншаю, павялічылася...
Жахліва было сюды вяртацца. Неяк дзіўна. Нібыта з цябе здзерлі ўсю скуру. Я ўвесь час плакала. Нікога не магла бачыць, акрамя тых, што былі там. 3 імі бавіла б і дзень і ноч. Размовы іншых здаваліся мітуснёй, чухнёй нейкай. Так доўжылася паўгода. А цяпер сама ў чарзе па мяса лаюся. Намагаешся жыць нармальным жыццём, як жыла да «гэтага». Але не атрымліваецца. Я зрабілася абыякавай да сябе, да свайго жыцця. Жыццё скончанае, нічога далей не будзе. У мужчынаў гэтае перажыванне яшчэ больш пакутлівае. Жанчына можа «зачапіцца» за дзіця, а ім няма за што зачапіцца. Яны вяртаюцца, закохваюцца, у іх нараджаюцца дзеці, а ім усё адно. Афганістан для іх вышэйшы за ўсё. Мне самой хочацца разабрацца, чаму так. Навошта гэта ўсё было? Чаму гэта так мяне кранае? Там усё заганялася вонкі, тут вылезла.
Іх трэба шкадаваць, шкадаваць усіх, хто там быў. Я дарослы чалавек, мне было трыццаць гадоў, і тое — якая ломка. А яны — маладзенькія, яны нічога не разумелі. Іх узялі з дому, далі ў рукі зброю. Ім казалі: ідзяце на святую справу, Радзіма вас не забудзе. Цяпер ад іх адводзяць вочы, імкнуцца забыць гэтую вайну. Усе!
I першыя — тыя, хто нас туды паслаў. Нават самі мы падчас сустрэчаў усё радзей гаворым пра вайну. Гэтай вайны ніхто не любіць. Хоць я дагэтуль плачу, калі граюць афганскі гімн. Палюбіла ўсю афганскую музыку. Гэта як наркотык.
Нядаўна ў аўтобусе сустрэла салдата. Мы яго лячылі. Ён без правай рукі застаўся. Я яго добра памятала, таксама ленінградзец.
—Сярожа, ці трэба табе нейкая дапамога?
Аён са злосцю:
—Ды пайшла ты!
Я ведаю, ён мяне знойдзе, папросіць прабачэння. А ў яго хто папросіць? Ува ўсіх, хто там быў? Каго зламала і распляжыла? He кажу пра калекаў. Як жа трэба не любіць свой народ, каб пасылаць яго на такое? Цяпер не толькі любую вайну, я хлапечыя бойкі ненавіджу. I не кажыце мне, што гэтая вайна скончылася. Улетку дыхне гарачым пылам, блісне кола стаячай вады, рэзкі пах сухіх кветак... як удар у скронь...
Гэта будзе пераследаваць нас усё жыццё.
Медсястра
* * *
—Ужо адпачыў ад вайны, адышоў... Як перадаць усё, што было?
Гэты шал, гэтую дрыготку ўва ўсім целе... Як? Да арміі скончыў аўтатранспартны тэхнікум, і мяне прызначылі вазіць камандзіра батальёна. На службу не скардзіўся. Але ў нас пачалі настойліва казаць пра абмежаваны кантынгент савецкіх войскаў у Афганістане, аніводная палітгадзіна не мінала без гэтай інфармацыі: нашыя войскі надзейна ахоўваюць межы Радзімы,
аказваюць дапамогу братняму народу. Мы сталі хвалявацца — могуць на вайну паслаць. Нас вырашылі, як я цяпер разумею, падмануць...
Выклікалі да камандзіра часткі і пыталіся:
—Хлопцы, хочаце працаваць на новенькіх машынах?
Зразумела, мы ўсе ў адзін голас:
—Так! Марым.
Далей было такое:
—Але спачатку вы павінны паехаць на цаліну і дапамагчы ўбраць хлеб.
Усе пагадзіліся.
У самалёце выпадкова пачулі ад лётчыкаў, што ляцім у Ташкент. У мяне мімаволі ўзніклі сумневы: ці на цаліну мы ляцім? Селі сапраўды ў Ташкенце. Шыхтам адвялі ў агароджанае дротам месца паблізу аэрадрома. Сядзім. Камандзіры ходзяць нейкія ўзбуджаныя, шэпчуцца міжсобку. Прыспеў час абеду. Да нашай стаянкі адну за адной падцягваюць скрыні з гарэлкай.
—У калону па два ста-а-анавіся!
Пашыхтавалі і тут жа абвясцілі, што, маўляў, праз некалькі гадзін па нас прыляціць самалёт — мы накіроўваемся ў Рэспубліку Афганістан выконваць свой вайсковы абавязак. Прысягу.
Што тут пачал ося! Страх, паніка ператварылі людзей у жывёлаў — адных у рахманых, іншых у раз’юшаных. Хтосьці плакаў ад крыўды, хтосьці ўпаў у здранцвенне, у транс ад гэтага неймавернага, гнюснага падману. Вось дзеля чаго, выяўляецца, падрыхтавалі гарэлку. Каб лягчэй і прасцей з намі паладзіць. Пасля гарэлкі, калі ў галаву ўдарыў яшчэ і хмель, некаторыя салдаты спрабавалі ўцячы, кінуліся біцца з афіцэрамі. Але лагер ачапілі салдаты з аўтаматамі, сталі адціскаць усіх да самалёта.
У самалёт нас грузілі, як скрыні, закідвалі ў пустое жалезнае чэрава.
Так мы апынуліся ў Афганістане... Хутка ўбачылі параненых, забітых, пачулі словы: «бой», «выведка», «аперацыя». Мне здаецца... Як я цяпер разумею, са мной здарыўся шок... Я пачаў прыходзіць да цямы, выразна ўсведамляць навакольнае толькі праз некалькі месяцаў.
Калі мая жонка спытала: «Як муж трапіў у Афганістан?», ёй адказалі: «Выявіў добраахвотнае жаданне». Такія ж адказы атрымалі ўсе нашы маці і жонкі. Калі б маё жыццё, мая кроў спатрэбіліся для вялікай справы, я сам сказаў бы: «Запішыце мяне дабравольцам!». Але мяне двойчы падманулі: адправілі на вайну і не сказалі праўду, якая гэта вайна, — праўду я даведаўся праз восем гадоў. Ляжаць у магілах мае сябры і не ведаюць, як іх падманулі з гэтай подлай вайной. Я часам ім нават зайздрошчу: яны ніколі пра гэта не дазнаюцца. I іх ніколі ўжо не падмануць.
Радавы, кіроўца
* * *
—Вельмі сумавала без Радзімы...
Муж служыў доўгі час у Нямеччыне, потым у Манголіі... Дваццаць маіх гадоў мінулі без Радзімы, якую я любіла бязмежнай любоўю. I я напісала ў Генеральны штаб, што ўсё жыццё за мяжой, што болей так не магу. Прашу дапамагчы вярнуцца дадому...
Мы ўжо селі ў цягнік, а я ўсё не верыла. Штохвіліны пыталася ў мужа:
—Мы едзем у Савецкі Саюз? Ты мяне не падманваеш?
На першай станцыі ўзяла ў руку жменьку роднай зямлі, гляджу на яе і ўсміхаюся — родная! Я яе ела, паверце. Умывала ёю твар.
Мой любы... Мой... Наш... Юра ў мяне — старшанькі. Няхораша маці ў гэтым прызнавацца, але я любіла яго больш за ўсіх на свеце. Больш за мужа, больш за другога сына, я любіла ўсіх, але яго неяк асабліва. Ён быў маленькі, я спала і трымала яго за ножку. He магла сабе ўявіць: як гэта я пабягу ў кіно, а сына пакіну з кімсьці. Брала яго, трохмесячнага, некалькі бутэлечак малака, і мы ішлі ў кіно. Mary сказаць, што я ўсё жыццё была з ім. Выхоўвала яго толькі па кнігах, па ідэальных вобразах: Паўка Карчагін, Алег Кашавы, Зоя Касмадзям’янская. У першым класе ведаў на памяць не казкі, не дзіцячыя вершы, а цэлыя старонкі з «Як гартавалася сталь» Мікалая Астроўскага.
Настаўніца была ў захапленні:
—Хто твая мама, Юра? Ты ўжо так шмат прачытаў.
—Мая мама працуе ў бібліятэцы.
Ён ведаў толькі ідэалы, але не ведаў жыцця. Я таксама, столькі гадоў жывучы далёка ад Радзімы, уяўляла, што жыццё складаецца з ідэалаў. Вось выпадак... Мы ўжо вярнуліся ў родныя мясціны, жылі ў Чарнаўцах. Юра вучыўся ў ваеннай вучэльні. Аднойчы, а другой гадзіне ночы, — званок у дзверы. На парозе стаіць ён.
—Ты, сынку? Што так позна? Чаму ў дождж? Мокры ўвесь...
—Мама, я прыехаў табе сказаць: мне цяжка жыць. Тое, чаму ты вучыла... Нічога гэтага няма. Адкуль ты ўсё гэта ўзяла? I гэта толькі пачатак... Як я буду жыць далей?
Усю ноч мы з ім праседзелі на кухні. Што я магла яму казаць? Усё тое ж: жыццё цудоўнае, людзі добрыя. Усё праўда. Ён ціха мяне слухаў. Зранку паехаў у вучэльню.
He раз я настойвала:
—Юра, кідай вучэльню, ідзі ў нармальны, цывільны інстытут. Тваё месца там. Я ж бачу, як ты пакутуеш.
Ён не быў задаволены сваім выбарам, бо вайскоўцам зрабіўся выпадкова. 3 яго мог бы атрымацца добры гісторык... Навуковец. Ён жыў кнігамі... «Якая цудоўная краіна — Старажытная Грэцыя». I чытае ўсё пра Грэцыю. Потым пра Італію: «Мама, Леанарда да Вінчы думаў пра палёты ў космас. Некалі разгадаюць усмешку Джаконды...». Аўдзясятым класе на зімовых вакацыях паехаў у Маскву. Там у мяне жыве брат, палкоўнік у адстаўцы. Юра з ім падзяліўся: «Хачу паступаць ва ўніверсітэт на філасофскі факультэт». Той не ўхваліў:
—Ты шчыры хлопец, Юра. А быць філосафам у наш час цяжка. Трэба падманваць сябе і іншых. Будзеш казаць праўду — трапіш за краты або ў вар’ятню.
I ўвесну Юра вырашыў:
—Мама, не пытай мяне ні пра што. Я буду вайскоўцам.
Я бачыла ў вайсковым гарадку цынкавыя труны. Але тады: адзін сын — у сёмым класе, другі — яшчэ меншы. Спадзявалася: пакуль яны вырастуць, вайна скончыцца. Хіба вайна можа быць такой доўгай? «А яна выявілася даўжынёй у школу, дзесяць гадоў», — сказаў хтосьці на ягоных хаўтурах.
Выпускная вечарына ў вучэльні. Сын — афіцэр. Але я не разумела, як гэта Юру трэба будзе кудысьці ехаць. He ўяўляла ні на хвіліну свайго жыцця без яго.
—Куды цябе могуць паслаць?
—Папрашуся ў Афганістан.
—Юра!!!
—Мама, ты мяне выхоўвала такім, цяпер не спрабуй перавыхоўваць. Ты правільна мяне выхавала. Усе тыя
вырадкі, якіх я сустракаў у жыцці, — не мой народ і не мая Радзіма. Я паеду ў Афганістан, каб даказаць ім, што ў жыцці ёсць і высокае, і не кожнаму хапае для шчасця забітай мясам лядоўні і «Жыгулёў». Ёсць яшчэ нешта. Ты мяне так вучыла...
Ён не адзін папрасіўся ў Афганістан, шмат хлопчыкаў падавалі рапарты. Усе яны — з добрых сем’яў: у аднаго бацька — старшыня калгаса, у іншага — вясковы настаўнік... Мама — медсястра...
Што я магла сказаць свайму сыну? Што Радзіме гэта не патрэбна? А тыя, каму ён хоча штосьці даказаць, як лічылі, так і будуць лічыць, што ў Афганістан едуць толькі па анучы, па чэкі. Па ордэны, па кар’еру. Для іх Зоя Касмадзям’янская — фанатычка, а не ідэал, бо нармальны чалавек на такое не здольны.
He ведаю, што са мной адбылося: плакала, маліла. Прызналася яму ў тым, у чым сама сабе прызнацца баялася... Але пра што ўжо казалі... Пра што ціхенька шапталіся на кухнях. Я яго прасіла:
—Юрачка, жыццё зусім не такое, як я цябе вучыла. I калі я дазнаюся, што ты ў Афганістане, выйду на плошчу... На Лобнае месца... Абалью сябе бензінам і спалю. Цябе заб’юць там не за Радзіму, цябе заб’юць немаведама за што... Проста так. Хіба можа Радзіма пасылаць на загубу сваіх найлепшых сыноў без вялікай ідэі?
I ён падмануў мяне, сказаў, што паедзе ў Манголію. Але я ведала: гэта ж мой сын, ён будзе ў Афганістане.
У гэты ж час пайшоў у армію Гена, мой малодшы. Я за яго была спакойная, ён вырас іншым. Іх вечная спрэчка з Юрам.
Юра:
—Ты, Гена, мала чытаеш. Я ніколі не бачыў у цябе ў руках кнігі. Заўсёды — гітара.
Гена:
—Я не хачу быць такім, як ты. Я хачу быць як усе.
Яны паехалі, я перайшла жыць да іх у дзіцячы пакой. Страціла цікаўнасць да ўсяго, акрамя іх кніг, іх рэчаў, іх лістоў. Юра пісаў пра Манголію, але так блытаўся ў геаграфіі, што я ўжо не сумнявалася, дзе ён. Дзень і ноч перабірала сваё жыццё... Рэзала сябе на кавалкі. Гэты боль не перадаць ніякімі словамі...
Я сама яго туды адправіла. Сама!
.. .Уваходзяць нейкія чужыя людзі, па іхных тварах адразу лаўлю — яны прынеслі мне бяду. Адступаю ў пакой. Застаецца апошняя страшная надзея:
—Гена?!
Яны адводзяць вочы. Ая яшчэ раз гатовая аддаць ім аднаго сына, каб уратаваць іншага.
—Гена?!
Ціха-ціха нехта з іх прамовіў:
—He, Юра.
Далей не магу... He магудалей... Два гады я паміраю. Я ні на што не хворая, але я паміраю. Я не спаліла сябе на плошчы, муж не аднёс і не кінуў ім у твар партбілет. Мы, мабыць, памерлі ўжо. Толькі ніхто пра гэта не ведае...
Мы самі пра гэта не ведаем...
Маці
Ж -к
—Я сябе адразу пераканаў: «Я ўсё забываю. Я ўсё забываю..»
У нас у сям’і табу на гэтую тэму. Жонка там пасівела ў сорак гадоў, у дачкі былі доўгія валасы, цяпер носіць кароткую фрызуру. Падчас начных абстрэлаў Кабула не маглі яе дабудзіцца і цягнулі за косы.
А праз чатыры гады мяне раптам панесла, панесла... Хачу гаварыць... I ўчора зайшлі выпадковыя госці, не магу сябе спыніць. Прынёс альбом... Паказаў слайды: завісаюць над кішлаком «вяртушкі», кладуць на насілкі параненага, побач — яго скрываўленую нагу ў красоўцы. Палонныя, прысуджаныя да расстрэлу, наіўна глядзяць у аб’ектыў, праз дзесяць хвілін іх ужо не будзе... Алах акбар! Азірнуўся: мужчыны на балконе кураць, жанчыны сышлі на кухню. Сядзяць толькі іх дзеці. Падлеткі. Гэтым цікава. He разумею, што са мной дзеецца? Хачу гаварыць. 3 чаго раптам? Каб нічога не забыць...
Як было тады і што я тады адчуваў — не перадам. Я магу апавесці пра свае пачуцці цяпер. Праз чатыры гады... Праз дзесяць гадоў усё будзе гучаць інакш, можа быць, разаб’ецца ўшчэнт.
Была нейкая злосць. Прыкрасць. Чаму я павінен ехаць? Чаму на мне ўсё сышлося? Але адчуў нагрузку, не зламаўся — гэта дало задавальненне. Пачынаеш рыхтавацца з самых драбніцаў: які сцізорык з сабой узяць, які брытвенны набор... Сабраўся. I тут ужо няўсцерп: хутчэй сустрэцца з невядомым, каб не мінала ўзрушэнне, узнёсласць пачуццяў. Схема атрымліваецца... Гэта вам скажа любы і кожны. А мяне дрыготка ці пот прышыбае... I яшчэ такі момант: калі самалёт прызямліўся, палёгка — і ў той жа час узбуджэнне: зараз усё пачнецца, убачым, памацаем, пажывем гэтым.
Стаяць трое афганцаў, пра нешта размаўляюць, смяюцца. Прабег паўз гандлёвыя рады брудны вісус і даў нырца кудысьці ў тоўстыя анучы пад прылавак. Уперыўся ў мяне, не міргаючы, зялёным вокам папугай. Я гляджу і не разумею, што адбываецца... Яны не спыняюць размовы. Той, што спінай да мяне, паварочваецца... I я ўжо гляджу на ствол пісталета. Пісталет
падымаецца... падымаецца... Вось і руля... Я яе бачу. Адначасова я чую рэзкі шчаўчок, і — мяне няма... Я адначасна з таго і з гэтага боку... Але яшчэ не ляжу, а стаю. Хачу ім сказаць, не магу: а-а-а...
Свет праяўляецца павольна, як фатаграфія... Акно... Высокае акно... Штосьці белае і штосьці вялікае, грузнае ў гэтым белым... Хтосьці... Акуляры перашкаджаюць, не разгледзець твару... 3 яго капае пот... I кроплі поту балюча б’юць мне па твары... Падымаю свінцовыя павекі і чую, як уздыхаюць з палёгкай:
—Ну ўсё, таварыш палкоўнік, вярнуўся з «камандзіроўкі».
Але калі я падыму галаву, хаця б павярну яе, у мяне кудысьці правальваецца мозг. Свядомасць плавае... Зноў дае нырца ў тоўстыя анучы пад прылавак той вісус... Уперыўся ў мяне, не міргаючы, зялёным вокам папугай... Стаяць трое афганцаў... Той, што спінай да мяне, паварочваецца... I я ўпіраюся поглядам у ствол пісталета... Вось і руля... Я яе бачу... Цяпер я не чакаю знаёмага шчаўчка... Крычу: «Я мушу цябе забіць! Я мушу цябе забіць!..».
Якога колеру крык? Якога смаку? А якога колеру кроў? У шпіталі — яна чырвоная, на сухім пяску — шэрая, на скале — яскрава-сіняя ўвечары, ужо не жывая. 3 цяжкапараненага чалавека кроў выцякае хутка, як з разбітага слоіка... I чалавек гасне... гасне... Адны вочы да канца ззяюць і глядзяць міма цябе. Упарта кудысьці міма...
За ўсё заплачана! За ўсё! Напоўніцу! (Пачынае нервова хадзіць па пакоі).
Вы гледзіце на горы зверху — бясконцыя, не дастаць, падымаецеся на самалёце — унізе перакуленыя сфінксы ляжаць. Разумееце, пра што я? Пра час. Пра
адлегласць між падзеямі. Тады нават мы, удзельнікі, не ведалі, што гэта за вайна. He блытайце мяне сённяшняга са мной учорашнім, з тым, што ў семдзесят дзявятым быў там. Так, я гэтаму верыў! У восемдзесят трэцім прыехаў у Маскву. Тут жылі так, паводзілі сябе такім чынам, быццам бы нас там не было. I вайны ніякай не было. У метро, якзаўсёды, смяяліся, цалаваліся. Чыталі. Я ішоў па Арбаце і спыняў людзей:
— Колькі гадоў ідзе вайна ў Афганістане?
—He ведаю...
—Колькі гадоў ідзе вайна...
—He ведаю, нашто вам гэта?
—Колькі гадоў...
—Здаецца, два гады...
— Колькі гадоў...
—А што, там вайна? Насамрэч?
Цяпер можна смяяцца з нас, здзекавацца: маўляў, сляпыя і дурныя, як авечкі, былі. Паслухмяны статак! Цяпер Гарбачоўдазволіў... Лейцы адпусціў... Смейцеся! Але старая кітайская мудрасць кажа: варты ўсялякай ганьбы паляўнічы, што хваліцца ля ног здохлага льва, і варты ўсялякай павагі паляўнічы, што хваліцца ля ног забітага льва. Хтосьці можа казаць пра памылкі. Праўда, не ведаю: хто? Я — не. Мяне спытаюць: «Чаму вы маўчалі тады? Вы ж былі не хлопчык. Вам было амаль пяцьдзясят гадоў». Я павінен зразумець...
Пачну з таго, што я там страляў, але я паважаю гэты народ. Я нават яго люблю. Мне падабаюцца ягоныя песні і малітвы: спакойныя і бясконцыя, як ягоныя горы. Але вось я — буду казаць толькі пра сябе — шчыра верыў, што юрта горшая ад пяціпавярховага дома, што без унітаза няма культуры. I мы завалім іх унітазамі, набудуем каменных дамоў. Навучым кіраваць трактарам.
I мы прывезлі ім сталы для кабінетаў, графіны для вады, і чырвоныя абрусы для афіцыйных пасяджэнняў, і тысячы партрэтаў Маркса, Энгельса, Леніна. Яны віселі ўва ўсіх кабінетах, над галавой кожнага начальніка. Мы прывезлі ім элітныя чорныя «Волгі». I нашы трактары, і нашых заводных бычкоў. Сяляне (дэхкане) не хацелі браць зямлю, якую ім дарылі, бо яна належыць Алаху, чалавек не можа яе ні даць, ні ўзяць. Як з космасу, глядзелі на нас праломленыя чарапы мячэтаў...
Мы ніколі не дазнаемся, як бачыць свет мураш. Пачытайце пра гэта ў Энгельса. I ва ўсходазнаўцы Спенсэрава: «Афганістан нельга купіць, яго можна перакупіць». Зранку падпальваю цыгарэту: на попельніцы сядзіць маленькая, як хрушч, яшчарка. Вяртаюся праз колькі дзён: яшчарка сядзіць на попельніцы ў той самай позе, нават галоўкі яшчэ не павярнула. Зразумеў: вось ён — Усход. Я дзесяць разоў знікну і ўваскрэсну, разаб’юся і падымуся, а яна яшчэ не паспее сваёй малюткай галоўкі павярнуць. Паводле іх календара — тысяча трыста шэсцьдзесят першы год...
Вось сяджу дома, у фатэлі, ля тэлевізара. Ці магу я забіць чалавека? Ды я й мухі не заб’ю! Першыя дні, нават месяцы, кулі зразаюць галінкі шаўкоўніцы — пачуццё нерэальнасці... Псіхалогія бою іншая... Бяжыш і ловіш мэту... Наперадзе... Бакавым зрокам... Я не лічыў, колькі я забіў... Але бег. Лавіў мэту... Тут... Там... Жывую рухомую мішэнь... I сам таксама быў мішэнню. Мэтай... He, з вайны не вяртаюцца героямі. Адтуль нельга вярнуцца героем...
За ўсё заплачана! За ўсё! Напоўніцу.
Вы ўяўляеце сабе і любіце салдата сорак пятага года, якога любіла ўся Еўропа. Наіўны, праставаты, з шырокай папругай. Яму нічога не трэба, яму патрэбная
толькі перамога — і дадому! А гэты салдат, што вярнуўся ў ваш пад’езд, на вашую вуліцу, — іншы. Гэтаму салдату былі патрэбныя джынсы і магнітафон. Ён убачыў і запомніў іншае жыццё. Шмат чаго захацеў... Яшчэ старажытныя казалі: не будзіце спячага сабаку. He давайце чалавеку нечалавечых выпрабаванняў. Ён іх не вытрымае.
Свайго ўлюбёнага Дастаеўскага там чытаць не мог. Змрочна. Цягаў за сабой. Брэдберы. Фантастыку. Хто хоча жыць вечна? Ніхто.
Але ж было... Было! Памятаю... У турме мне паказалі завадатара, як мы тады называлі, банды. Ляжыць на жалезным ложку і чытае... Знаёмы кніжны пераплёт... Ленін: «Дзяржава і рэвалюцыя». «Шкада, — сказаў, — не паспею прачытаць. Можа, мае дзеці прачытаюць...»
Згарэла школа, засталася адна сцяна. Штораніцы дзеці прыходзяць на ўрок і пішуць на ёй вугельчыкамі, што засталіся ад пажару. Пасля ўрокаў сценку беляць вапнай. I яна зноў падобная да белага аркуша паперы...
Прывезлі з «зялёнкі» лейтэнанта без рук і без ног. Без усяго мужчынскага. Першыя словы, якія ён прамовіў пасля шоку: «Як там мае хлопцы?..».
За ўсё заплачана! I мы заплацілі больш за ўсіх. Больш за вас...
Нам нічога не трэба, мы ўсё прайшлі. Выслухайце нас і зразумейце. А ўсе прывыклі да дзеяння — даць лекаў, даць пенсію, даць кватэру. Даць і забыць. Гэтае «дайце» аплачанае дарагой валютай — крывёю. Але мы да вас на споведзь прыйшлі. Мы спавядаемся.
He забудзьце пра таямніцу споведзі...
Вайсковы дарадца
—А ўсё ж добра, што так скончылася. Паразай. У нас вочы адкрыюцца...
Немагчыма ўсяго расказаць... Было тое, што было, пасля чаго засталося тое, што я ўбачыў і запомніў, ужо толькі частка ад цэлага, а далей з’явіцца тое, што змагу расказаць. У слове застанецца дзясятая частка... У найлепшым выпадку, калі я пастараюся. Напружуся. А дзеля каго? Дзеля Алёшкі, які памёр у мяне на руках, — восем аскепкаў у жывот. Мы спускалі яго з гор васямнаццаць гадзін. Сямнаццаць гадзін ён жыў, на васямнаццатай — памёр. Дзеля Алёшкі згадваць? Але гэта толькі з гледзішча рэлігіі чалавеку штосьці трэба, асабліва там — наверсе. Я больш не веру, што ім не балюча, не жахліва і не сорамна. Тады нашто варушыць? Хочаце штосьці даведацца ў нас... Так... Мы, вядома ж, з кляймом... А што ў нас можна даведацца? Вы, мабыць, прымаеце нас за іншых? Зразумейце, цяжка ў чужой краіне, ваюючы невядома за што, набыць нейкія ідэалы. Знайсці сэнс. Там мы былі аднолькавымі. Але не былі аднадумцамі. Як і тут... У нармальным свеце... Выпадку нічога не каштавала памяняць месцамі тых, хто там быў, на тых, каго там не было. Мы ўсе розныя, але мы паўсюль аднолькавыя — і там, і тут.
Памятаю, у шостым ці сёмым класе настаўніца рускай літаратуры выклікала да дошкі:
—Хто твой улюбёны герой: Чапаеў ці Павел Карчагін?
—Гек Фін.
—Чаму Гек Фін?
— Гек Фін, калі вырашаў, ці выдаць уцеклага негра Джыма, ці гарэць за яго ў пекле, сказаў сабе: «Ну і халера з ім, буду гарэць у пекле», але Джыма не выдаў.
—А калі б Джым быў белы, а ты чырвоны? — спытаў пасля ўрокаў Алёшка, мой сябра.
Так усё жыццё і жывём — белыя і чырвоныя, хто не з намі, той супраць нас.
Пад Баграмам... Зайшлі ў кішлак, папрасілі паесці. Паводле іх законаў, калі чалавек у тваім доме і галодны, яму нельга адмовіць у гарачай ляпёшцы. Жанчыны пасадзілі нас за стол і пакармілі. Калі мы з’ехалі, гэтых жанчын і іх дзяцей свае ж да смерці закідалі камянямі і палкамі. Яны ведалі, што іх заб’юць, але ўсё адно нас не выгналі. А мы да іх са сваімі законамі... У шапках заходзіліўмячэт...
Нашто прымушаць мяне згадваць? Гэта ўсё вельмі інтымнае: і мой першы забіты, і мая ўласная кроў на лёгкім пяску, і высокі комін вярблюджай галавы, што хіснуўся нада мной, перш чым я страціў прытомнасць. Але я там быў як усе. За ўсё жыццё я толькі адзін раз адмовіўся быць як усе. Адзін раз... У дзіцячым садку нас прымушалі брацца за рукі і хадзіць парамі, а я любіў гуляць сам. Маладыя выхавальніцы нейкі час трывалі мае выбрыкі, але неўзабаве адна з іх выйшла замуж, замест яе нам прывялі цётку Клаву.
—Бяры за руку Сярожу, — падвяла да мяне іншага хлопчыка цётка Клава.
—He хачу.
—Чаму не хочаш?
—Люблю гуляць сам.
—Рабі, як робяць усе паслухмяныя хлопчыкі і дзяўчаткі.
—Небуду.
Пасля прагулянкі цётка Клава раздзела мяне, нават майткі зняла і маечку, адвяла і пакінула на тры гадзіны ў пустым цёмным пакоі. А ў дзяцінстве нічога няма
страшнейшага, якзастацца аднаму. У цемры... Здаецца, што ўсе пра цябе забылі. Ніколі не знойдуць. Назаўтра я ішоў з Сярожам за руку, я зрабіўся як усе. У школе — клас вырашаў, у інстытуце — курс вырашаў, на заводзе — калектыў вырашаў. Паўсюль за мяне вырашалі. Мне ўнушылі, што адзін чалавек нічога не можа. У нейкай кнізе натрапіў на словы «забойства мужнасці». Калі адпраўляўся туды, ува мне не было чаго забіваць: «Дабравольцы, два крокі наперад». Усе два крокі наперад, і я — два крокі наперад.
У Шындандзе... Бачыў двух нашых звар’яцелых салдатаў, яны ўвесь час «вялі» перамовы з «духамі». Яны ім тлумачылі, што такое сацыялізм, па падручніку гісторыі за дзясяты клас... Хто такі Ленін... «А справа ў тым, / Што ідал быў пусты. і жрэц садзіўся ў ім / Маўляць народу прадказанні» . Дзядуля Крылоў... Класіка... А аднойчы ў школу, мне гадоў адзінаццаць было, прыйшла «цётка снайпер», якая забіла семдзесят восем «дзядзек фрыцаў». Вярнуўся дадому, заікаўся, уначы паднялася тэмпература. Бацькі падумалі: грып. Тыдзень дома праседзеў. Свайго ўлюбёнага «Авадня» чытаў.
Нашто прымушаць мяне згадваць? Я, калі вярнуўся... Я свае даваенныя джынсы і кашулі не мог насіць, гэта была адзежа чужога, незнаёмага мне чалавека, хоць яна захавала мой пах, як запэўнівала маці. Таго чалавека ўжо няма, яго не існуе. Гэты іншы, які цяпер я, мае тое самае прозвішча. Я сустракаўся да войска з дзяўчынай, быў закаханы. Прыехаў і не пазваніў ёй. Яна выпадкова дазналася, што я ўжо ў горадзе, знайшла мяне. Дарма шукала... He трэба было сустракацца... «Таго чалавека, якога ты кахала, і ён цябе кахаў — няма, — сказаў я ёй. — Я — іншы. Ну, іншы я!» Яна
Беларускі пераклад Кандрата Крапівы (заўв. перакладчыка).
плакала. Прыходзіла шмат разоў. Тэлефанавала. Навошта? Я — іншы! Іншы! (Памаўчаў. Супакоіўся.) Мне ўсё ж падабаўся той ранейшы чалавек... Я па ім сумую... Я яго згадваю... «Падрэ, — спытаў Авадзень у Мантанэлі, — цяпер ваш Бог задаволены?»
Каму мне кінуць гэтыя словы? Як гранату...
Радавы, артылерыст
•k •k it
—Як я сюды трапіла? Вельмі проста. Верыла ўсяму, што пісалі ў газетах...
Я сабе казала: «Раней подзвігі здзяйснялі, былі здольныя на самаахвярнасць, а цяпер нашая моладзь нікуды не вартая. I я такая самая. Там вайна, а я сабе сукенку шыю, фрызуру новую прыдумваю». Мама плакала: «Паміраць буду — не дарую. Я не дзеля таго вас раджала, каб хаваць асобна рукі, ногі».
3 першых уражанняў? Перасылка ў Кабуле. Калючы дрот, салдаты з аўтаматамі... Сабакі брэшуць... Адны жанчыны. Сотні жанчын. Прыходзяць афіцэры, выбіраюць сімпатычнейшых, маладзейшых. Без лішніх комплексаў. Мяне паклікаў маёр:
—Давай адвязу ў свой батальён, калі цябе не бянтэжыць мая машына.
—Якая машына?
—3-пад «грузу дзвесце»... — а я ўжо ведала, што «груз дзвесце» — гэта забітыя, гэта труны.
—Труны ёсць?
—Зараз выгрузяць.
Звычайны КамАЗ з брызентам. Труны кідалі, як скрыні з патронамі. Я жахнулася. Салдаты зразумелі: «новенькая». Прыехала ў частку. Спёка шэсцьдзесят
градусаў. У туалеце мух столькі, што могуць падняць цябе на крылах. Душа — няма. Вада на вагу золата. I я — адзіная жанчына.
Праз два тыдні выклікае камбат:
—Ты будзеш са мной жыць...
Два месяцы адбівалася. Адзін раз ледзь гранату не кінула, другі — за нож схапілася. Наслухалася: «Выбіраеш вышэйшых зоркамі... Гарбаты з маслам захочаш — сама прыйдзеш...». Ніколі раней не мацюкалася, а тут:
—Ды валі адсюль!..
У мяне мат-перамат, агрубела. Перавялі ў Кабул, дзяжурнай у гатэль. Першы час на ўсіх зверам кідалася. Глядзелі як на ненармальную.
—Чаго ты кідаешся? Мы кусацца не збіраемся.
А я па-іншаму не магла, прывыкла абараняцца. Пакліча хтосьці:
—Зайдзі гарбаты папіць.
—Ты мяне клічаш на кубак гарбаты ці палку гарбаты?
Пакуль у мяне не з’явіўся мой... Каханне? Такіх словаў тут не кажуць. Вось знаёміць ён мяне са сваімі сябрамі:
—Мая жонка.
А я яму на вуха:
—Афганская?
Ехалі на бэтээры... Я яго сабой прыкрыла, але, на шчасце, куля — у люк. А ён сядзеў спінай. Вярнуліся — напісаў жонцы пра мяне. Два месяцы не атрымлівае з дому лістоў.
Люблю пайсці пастраляць. Увесь магазін цалкам выпускаю адной чаргой. Мне робіцца лягчэй.
Аднаго «духа» сама забіла. Выехалі ў горы, падыхаць, палюбавацца. Шолах за каменем — мяне як токам
назад, і я — чаргу. Першая. Падышла паглядзець: моцны, прыгожы мужчына ляжаў...
—3 табой можна і ў выведку, — сказалі хлопцы.
Я нос задрала. Ім яшчэ спадабалася, што я не палезла да яго ў сумку па рэчы, я ўзяла толькі пісталет. Потым яны ўсю дарогу мяне пільнавалі — раптам самлею, ванітаваць буду. Нічога. Цела раптам лёгкае зрабілася... Прыйшла, адчыніла лядоўню і шмат з’ела, так шмат, што іншым разам мне б гэтага на тыдзень хапіла. Нервовы разлад. Прынеслі пляшку гарэлкі. Піла і не п’янела. Вусціш брала: каб я схібіла, мая мама атрымала б «груз дзвесце».
Я хацела быць на вайне, але не на гэтай, а на Вялікай Айчыннай.
Адкуль бралася нянавісць? Вельмі проста. Забілі таварыша, а ты з ім быў побач, еў з аднаго кацялка. Ён табе пра сяброўку, пра маму апавядаў. I вось ляжыць увесь абгарэлы. Адразу ўсё зразумела... Тут будзеш страляць да вар’яцтва. Мы не прызвычаіліся думаць над вялікімі пытаннямі: хто гэта пачаў? Хто вінаваты? Ёсць анекдот на гэтую тэму... У армянскага радыё пытаюцца: што такое палітыка? Армянскае радыё адказвае: вы чулі, як сікае камар? Дык палітыку робяць яшчэ танчэй. Хай урад гэтым займаецца, а тут людзі бачаць кроў і шалеюць. Звярэюць... Аднойчы ўбачыш, як абгарэлая скура зварочваецца ў трубачку... Быццам лопнула капронавая панчоха... I табе хопіць... Жудасць, калі жывёлу забіваюць... Расстрэльвалі караван, ён вёз зброю. Людзей расстралялі асобна, ішакоў — асобна. Яны аднолькава маўчалі і чакалі смерці. Паранены ішак крычаў, быццам бы па жалезе — чымсьці жалезным. Рыпуча так...
У мяне тут іншы твар, іншы голас. Можаце ўявіць, якія мы тут, калі мы, дзяўчаты, сядзім і кажам такое:
—Ну і дурань! Пасварыўся з сяржантам і пайшоў да «духаў». А мог бы стрэльнуць — і ўсё. Кропка. Спісалі б на баявыя страты.
Шчырая размова... Бо шмат хто з афіцэраў думаў, што тут, як у Саюзе: можна ўдарыць салдата, абразіць. Іх знаходзілі забітымі... У баі ў спіну стрэляць... Знайдзі — хто? Паспрабуй — дакажы.
На заставах у гарах хлопцы нікога гадамі не бачаць. Верталёт тры разы на тыдзень. Я прыехала. Падышоў лейтэнант:
—Дзяўчына, здыміце хустку. Распусціце валасы. — А я мела доўгія валасы. — Я ўжо два гады толькі стрыжаныя салдацкія галовы бачу.
Усе салдаты высыпалі з траншэяў...
А ў баі мяне закрыў сабою адзін салдат. Колькі буду жыць, буду яго памятаць, свечку за яго ў царкве ставіць. Ён мяне не ведаў, ён гэта зрабіў толькі таму, што я — жанчына. Такое запамінаецца. I дзе ты ў звычайным жыцці спраўдзіш, ці зможа цябе закрыць сабой чалавек? Тут найлепшае — яшчэ лепшае, кепскае — яшчэ горшае. Абстрэльваюць... Гэта ўжо іншы выпадак... I салдат крыкнуў мне нейкую пошласць. Гідкасць! Нешта бруднае. «Каб цябе трасца!» — падумала. I яго забіла, адрэзала паўгалавы, паўтулава. На маіх вачах... Мяне затрэсла, як ад малярыі. Хоць я і раней бачыла вялікія цэлафанавыя мяхі з трупамі. Трупы, загорнутыя ў фольгу... Як... He падбяру параўнання... Я не магла б пісаць, шукала і шукала б словы. Выпрабоўвала б іх, каштавала на смак. Ну... як вялікія цацкі... Але каб мяне трэсла, такога не было. А тут я не магла супакоіцца.
He сустракала, каб дзяўчаты насілі баявыя ўзнагароды, нават калі іх маюць. Адна надзела медаль «За баявыя заслугі», усе смяяліся — «За палавыя заслугі». Бо
вядома ж: медаль можна атрымаць за ноч з камбатам... Чаму сюды жанчын бяруць? Без іх нельга абысціся... Разумееце? Некаторыя «спадары афіцэры» з глузду б з’ехалі. А чаму жанчыны на вайну рвуцца? Грошы... Добрыя грошы. Купіш магнітафон, рэчы ўсякія. Вернешся дадому — прадасі. У Саюзе столькі не заробіш. He збярэш... Няма адной праўды, яна розная, гэтая праўда. У нас жа шчырая размова... Некаторыя дзяўчаты блыталіся з дуканшчыкамі за шмоткі. Зойдзеш у дукан, бачаты... дзеці... Крычаць: «Ханум, джык-джык...» — і паказваюць на камору. Свае афіцэры расплачваюцца чэкамі, так і кажуць: «Пайду да чэкісткі». Чулі анекдот? У Кабуле на перасыльным пункце сустрэліся: Змей Гарыныч, Кашчэй Несмяротны і Баба Яга. Усе едуць абараняць рэвалюцыю. Праз два гады ўбачылі адно аднаго па дарозе дадому: у Змея Гарыныча толькі адна галава ацалела, астатнія знеслі, Кашчэй ледзь жывы застаўся — толькі таму, што Несмяротны, а Баба Яга — уся ў «мантане» і «варанка» на ёй. Вясёлая.
—А я на трэці год афармляюся.
—Ты з глузду з’ехала, Баба Яга!
—Гэта я ў Саюзе Баба Яга, а тут — Васіліса Прыўкрасная.
Салдаты... Хлопчыкі... Яны зломленыя адсюль выходзяць, ім па васямнаццаць-дзевятнаццаць гадоў. Дзеці. I шмат тут убачылі. Шмат... Як жанчына прадаецца за скрыню, ды якую скрыню, за дзве бляшанкі тушаніны. Потым гэтымі вачыма ён будзе глядзець на жонку. На ўсіх... Ім тут сапсавалі оптыку. He трэба здзіўляцца, што яны потым неяк не так сябе паводзяць у Саюзе. Адзін мой знаёмы ўжо ў турме сядзіць... У іх іншы досвед. Яны прывыклі ўсё вырашаць аўтаматам, сілай... Дуканшчык прадаваў кавуны, адзін
кавун — сто афгашак. Нашы салдаты хацелі танней. Ён адмаўляўся. Ах, так! — адзін узяў і расстраляў з аўтамата ўсе кавуны, цэлую гару кавуноў. Паспрабуй такому ў тралейбусе наступіць на нагу або не прапусціць учарзе. Паспрабуй!
Мроіла: вярнуся дадому, вынесу раскладанку ў сад і засну пад яблыняй. Пад яблыкамі... А цяпер баюся. Ад шмат каго можна пачуць, асабліва цяпер, перад вывадам нашых войскаў: «Я баюся вяртацца ў Саюз». Чаму? А вельмі проста. Мы прыедзем, а там усё змянілася за гэтыя два гады: іншая мода, іншая музыка, іншыя вуліцы. Іншае стаўленне да гэтай вайны... Мы будзем як белыя вароны.
Знайдзіце мяне праз год. Дома. Я вам свой адрас пакіну...
Служачая
•к 1: і
—Я настолькі верыў, што і цяпер не магу з гэтым развітацца...
I цяпер... Што б мне ні казалі, што б я ні чытаў, кожны раз пакідаю сабе маленькую шчылінку. Спрацоўвае інстынкт самазахавання. Абарона. Перад войскам скончыў інстытут фізкультуры. Апошнюю, дыпломную практыку праходзіў у «Артэку», працаваў важатым. Там столькі разоў прамаўляў высокія словы: піянерскае слова, піянерская справа... Цяпер па-ідыёцку гучыць... А тады слёзы на вачах...
У ваенкамаце папрасіў: «Адпраўце мяне ў Афганістан...». Зампаліт нам чытаў лекцыі пра міжнароднае становішча, гэта ён сказаў, што мы ўсяго на гадзіну апярэдзілі амерыканскія «зялёныя берэты», яны ўжо
былі ў паветры. Крыўдна за сваю даверлівасць. Нам укладалі ў галаву, укладалі і нарэшце ўклалі, што гэта — «інтэрнацыянальны абавязак». Ніколі не магу дайсці да канца... Паставіць кропку ў сваіх развагах... «Здымі, — кажу сабе, — ружовыя акуляры». Ехаў я не ў васьмідзясятым і не ў восемдзесят першым, а ў восемдзесят шостым. Але ўсе яшчэ маўчалі. У восемдзесят сёмым я ўжо быўу Хосце. Мы ўзялі адну горку... Сем нашых хлопцаў паклалі... Прыехалі маскоўскія журналісты. Ім прывезлі «зялёных» (Афганская народная армія), маўляў, гэта яны адбілі напад. Афганцы пазіравалі, а нашыя салдаты ляжалі ў трупярні...
У Афганістан у «вучэбцы» адбіралі найлепшых. Баяліся трапіць у Тўлу, у Пскоў або ў Кіравабад — брудна і душна, а ў Афган прасіліся, дабіваліся. Маёр Здобін пачаў нас з Сашам Крыўцовым, маім сябрам, угаворваць, каб мы забралі свае рапарты:
—Хай лепш Сініцын загіне, чым хтосьці з вас. На вас дзяржава столькі патраціла.
Сініцын — просты сялянскі малец, трактарыст. Я ўжо з дыпломам, Саша вучыўся на факультэце рамана-германскай філалогіі Кемераўскага ўніверсітэта. Ён выдатна спяваў. Граў на фартэпіяна, скрыпцы, флейце, гітары. Музыку пісаў. Маляваў добра. Мы жылі з ім як браты. На палітгадзінах нам пра подзвігі апавядалі, пра геройства. Афганістан, казалі, — тая ж Гішпанія. I раптам: «Лепш хай Сініцын загіне, чым хтосьці з вас».
Убачыць вайну было цікава з псіхалагічнага гледзішча. Найперш вывучыць сябе. Мяне гэта вабіла. Распытваў знаёмых хлопцаў, хто там быў. Адзін, як я цяпер разумею, мянціў лухту. У яго на грудзях было відаць буйную пляму, нібыта ад апёку, літарай «р», ён наўмысна насіў адкрытыя кашулі, паказваў. Плёў нам, як яны
ўначы з «вяртушак» на горы сядалі, яшчэ я запомніў, што дэсантнік тры секунды — анёл, да раскрыцця парашута, тры хвіліны — арол, пакуль ляціць, а рэшту часу — конь-ламавік. Мы прымалі ўсё за чыстую манету. Каб мне цяпер сустрэўся гэты Гамер! Такіх я потым раскусваў з ходу: «Каб былі мазгі, то была б кантузія». Іншы хлопец, наадварот, адгаворваў:
—He трэба табе туды ехаць. Гэта бруд, а не рамантыка.
Мне не спадабалася:
—Ты спрабаваў? Я таксама хачу паспрабаваць.
Ён вучыў, як застацца жывым:
—Стрэліў — адкаціся на два метры ад месца, з якога страляў. Хавай за дувал або за скалу рулю аўтамата, каб не ўбачылі полымя, не засеклі. Калі ідзеш, не пі, не пойдзеш. На варце — не засні, драпай сабе твар, кусай за руку. Дэсантнік бяжыць спачатку, колькі можа, а потым — колькі трэба.
Бацька ў мяне навуковец, маці — інжынер. Яны з дзяцінства выхоўвалі ўва мне асобу. Я хацеў быць асобай... За гэта... (смяецца) мяне выключылі з акцябратаў, доўга не прымалі ў піянеры. Біўся за гонар. Павязалі гальштук, я яго не здымаў, спаў з ім. На ўроках літаратуры настаўніца перапыняла:
—He кажы сам, а кажы як у кнізе.
—Я няправільна апавядаю?
—He так, як у кнізе...
Як у казцы, дзе цар ніякіх фарбаў не любіў, акрамя шэрай. I ўсё ў гэтым царстве-валадарстве было мышынага колеру.
Цяпер я заклікаю сваіх вучняў (я працую ў школе):
— Вучыцеся думаць, каб з вас не зрабілі чарговых дурняў. Алавяных салдацікаў.
Да войска мяне вучылі жвіць Дастаеўскі і Талстой, у войску — сяржантві. Улада ў сяржантаў — неабмежаваная, тры сяржанты на ўзвод.
—Слухай маю каманду! Што мусіць мець дэсантнік? Паўтарыць!
—Дэсантнік мусіцв мець нахабную морду, жалезны кулак і ні грама сумлення.
—Сумленне — раскоша для дэсантніка. Паўтарыць!
—Сумленне — раскоша для дэсантніка.
—Вы — медсанбат. Медсанбат — белая костка паветрана-дэсантных войскаў. Паўтарыць!
3 салдацкага ліста: «Мама, купі барана і назаві Сяржантам, прыеду дадому, заб’ю».
Сам рэжым забівае свядомасць, няма сілаў супраціўляцца. 3 табой можна зрабіцьусё...
А шостай раніцві — пад’ём. Тры разы: пад’ём — адбой. Устацв — легчы.
Тры секунды, каб пашыхтавацца на «ўзлётцы», — белы лінолеум, белы, каб часцей мыць, драіць. Сто шэсцвдзесят чалавек павінны саскочвіць з ложкаў і за тры секунды пашыхтавацца. За сорак пяцв секундаў апрануцца па форме нумар тры — поўная форма, але без папругі і шапкі. Неяк адзін не паспеў накруціць анучы.
— Разысціся і паўтарыць!
Зноў не паспеў.
—Разысціся і паўтарыць!
Фіззарадка. Рукапашнві бой: спалучэнне каратэ, боксу, самба і баявых прыёмаў супраць нажа, палкі, сапёрнай рыдлёўкі, пісталета, аўтамата. Ён — з аўтаматам, ты — з голымі рукамі. Ты — з сапёрнай рыдлёўкай, ён — з голвімі рукамі. Сто метраў «зайчыкам» праскакаць... На адной назе... Дзесяць цаглін зламаць кулаком. Заводзілі на будоўлю: «Не сыдзеце, пакуль не
навучыцеся». Найцяжэйшае — пераадолець сябе, не баяцца біць.
Пяць хвілін на ўмыванне. Дванаццаць кранікаў на сто шэсцьдзесят чалавек.
—Пашыхтаваліся! Разбегліся! — Праз хвіліну зноў. — Пашыхтаваліся! Разбегліся!
Ранішні агляд: праверка бляхаў — яны павінны зіхцець, як у ката адно месца, белых каўнерыкаў, наяўнасці ў шапцы дзвюх голак з ніткай.
—Наперад! Крокам руш! На зыходную пазіцыю!
За ўвесь дзень — паўгадзіны вольнага часу. Пасля абеду — для лістоў.
—Радавы Крыўцоў, чаму седзіце і не пішаце?
—Я думаю, таварыш сяржант.
—Чаму ціха адказваеце?
—Я думаю, таварыш сяржант.
—Чаму не крычыце, як вас вучылі крычаць? Давядзецца патрэніравацца «на ачку».
Трэніравацца «на ачку» — гэта гарлаць ва ўнітаз, адпрацоўваць камандны голас. Ззаду сяржант, сочыць, каб было гучнае рэха.
3 салдацкага слоўніка:
Адбой — «я люблю тебя, жнзнь». Ранішні агляд — «верце мне, людзі». Вечаровая паверка — «іх ведалі ў твар». На губе — «далёка ад Радзімы». Дэмабілізацыя — «святло далёкай зоркі». Поле для тактычных заняткаў — «поле для дурняў». Пасудамыйка — «дыскатэка» (талеркі круцяцца, як дыскі). Зампаліт — «папялушка» (на флоце — пасажыр).
—Медсанбат — белая костка ВДВ. Паўтарыць!
Вечнае адчуванне голаду. Блаславёнае месца — ваенторг, там можна купіць кекс, цукеркі, шакалад. Адстраляешся на «пяцёрку», атрымаеш дазвол схадзіць
у краму. He хапае грошай, прадаём некалькі цаглін. Бяром адну цагліну, падыходзім — два здаровыя тыпы да новенькага, які мае грошы:
—Купі цагліну.
—А нашто яна мне?
Бяром у кола:
— Купі цагліну...
—Колькі?
—Тры рублі.
Дае нам тры рублі, заходзіць за рог і выкідае цагліну. А мы за тры рублі наядаемся. Адна цагліна каштуе дзесяць кексаў.
—Сумленне — раскоша для дэсантніка. Медсанбат — белая костка ВДВ.
Я, мабыць, някепскі актор, бо хутка навучыўся граць адведзеную мне ролю. Найгорш праславіцца як «чадас», ад слова «чада», штосьці слабое, не мужчынскага роду. Праз тры месяцы трапіў у звальненне. Як усё забылася! Яшчэ нядаўна цалаваўся з дзяўчынай, сядзеў у кавярні, танчыў. Нібыта не тры месяцы мінула, а тры гады, і ты вярнуўся ў цывілізацыю.
Увечары:
—Малпы, пашыхтавацца! Што галоўнае для дэсантніка? Галоўнае для дэсантніка — не праляцець міма зямлі.
Перад самым ад’ездам святкавалі Новы год. Я быў Дзедам Марозам, Сашка — Снягуркай. Гэта нагадвала школу.
Ішлі дванаццаць сутак... Горш ад гор могуць быць толькі горы... Сыходзілі ад банды... Трымаліся на допінгу...
—Санінструктар, давай свой «азвярын». — А гэта быў сіднакарб. З’елі ўсе таблеткі.
I яшчэ жартавалі.
—На што скардзіцеся? — пытаецца доктар у ката Леапольда. Пачынае хтосьці першы.
—На мышэй.
—Мышыце — не мышыце... Усё зразумела. Вы вельмі добры. Вам трэба раззлавацца. Вось таблеткі «азвярын». Прымаць па адной таблетцы тры разы на дзень пасля яды.
—Ну і што?
—Азвярэеце.
На пятыя суткі ўзяў і застрэліўся салдат, прапусціў усіх наперад і прыставіў аўгамат да горла. Нам давялося цягнуць яго труп, яго заплечнік, яго бронекамізэльку, яго каску. Шкадавання не было. Ён ведаў, што ў нас не кідаюць трупы — выносяць.
Згадалі і пашкадавалі мы яго, калі ўжо з’язджалі дадому, дэмабілізаваліся.
—Прымаць па адной таблетцы тры разы на дзень...
—Ну і што?
—Азвярэеце.
Падрыўныя раненні — найжахлівейшыя... Адарваная нага да калена... Костка тырчыць... Ад другой нагі адарваная пятка... Зрэзаны чэлес... Выбітае вока... Адарванае вуха... Першы раз мяне біў калатун, у горле казытала... Сам сябе ўгаворваў: «Не зробіш зараз, ніколі не будзеш санінструктарам». Падпаўзаю — ног няма. Перацягнуў жгутом, спыніў кроў, абязболіў, усыпіў... Разрыўная куля ўжывот... Кішкі вываліліся... Перавязаў, спыніў кроў, абязболіў, усыпіў... Чатыры гадзіны трымаў... Памёр...
He хапала медыкаментаў. Зялёнкі звычайнай не было. To не паспелі падвезці, то ліміты скончыліся — наша планавая эканоміка. Дабывалі трафейнае,
імпартнае. У мяне заўсёды ў сумцы ляжала дваццаць японскіх аднаразовых шпрыцаў. Яны ў мяккай поліэтыленавай упакоўцы, здымаеш чахол — робіш укол. У нашых «рэкордаў» праціраліся папяровыя пракладкі, рабіліся нестырыльнымі. Палова не ўсмоктвалася, не пампавала — брак. Нашы кровазамяняльнікі ў бутэльках па паўлітра. Для дапамогі аднаму цяжкапараненаму трэба два літры — чатыры бутэлькі. Як на полі бою прымудрыцца трымаць каля гадзіны на выцягнутай руцэ гумовы паветравод? Практычна немагчыма. А колькі бутэлек ты на сабе прынясеш? Што прапаноўваюць італьянцы? Поліэтыленавы пакет на адзін літр, ты скачаш на яго ў ботах — не лопаецца. Далей: бінт звычайны, савецкі бінт стэрыльны. Упакоўка дубовая, важыць больш за сам бінт. Імпартныя... таіландскія, аўстрыйскія... Танчэйшыя, бялейшыя чамусьці... Эластычнага бінта наагул не было. Таксама браў трафейны... французскі, нямецкі... А нашы айчынныя шыны?! Гэта ж лыжы, а не медычныя прыстасаванні. Колькі іх з сабой возьмеш? У мяне былі англійскія: асобныя — на перадплечча, галёнку, сцягно. На «маланцы», надзіманыя. Усунуў руку, зашпіліў. Костка зламаная не рухаецца, абароненая ад удараў падчас транспартавання.
За дзевяць гадоў нічога новага не паставілі ў нас на вытворчасць. Бінт — той самы, шына — тая самая. Савецкі салдат — самы танны салдат. Самы цярплівы, непераборлівы. Без амуніцыі, без абароны. Расходны матэрыял. Так было ў сорак першым годзе... I праз пяцьдзясят гадоў так. Чаму?
Страшна не самому страляць, а калі ў цябе лупяць. Каб выжыць, трэба ўвесь час думаць пра гэта. Я думаў... Я ніколі не сядаў у першую і ў апошнюю машыну. Ніколі
не спускаў ногі ў люк, хай лепей з брані звісаюць, каб не адрэзала падчас падрыву. Трымаў у запасе нямецкія таблеткі супраць пачуцця страху. Ніхто болей іх не піў. У мяне была бронекамізэлька... Зноў жа! Нашай бронекамізэлькі не падняць, у ёй немагчыма рухацца, амерыканская ж — аніводнай жалезнай часткі, з нейкага куленепрабіўнога матэрыялу. У ёй — як у спартовым касцюме. Пісталет Макарава яе ва ўпор не бярэ, а з аўтамата куля толькі са ста метраў дастае. У нас шаломы трыццатых гадоў, каскі дурацкія. Яшчэ з той вайны... (Задумваецца.) За гэта... Шмат за што там было сорамна... Чаму мы такія? Амерыканскія спальнікі ўзору сорак дзявятага года, лебядзіны пух, лёгкія. Японскія спальнікі выдатныя, але кароткія. А наш ватнік кілаграмаў сем важыць, не менш. У забітых наёмнікаў мы забіралі курткі, кепкі з доўгімі брылькамі, кітайскія нагавіцы, у якіх пахвіну не націрае. Усё бралі. Майткі бралі, бо майткі — дэфіцыт, шкарпэткі, красоўкі таксама. Набыўя маленькі ліхтарык, ножык-штылецік. Яшчэ есці ўвесь час хацелася... Голад! Стралялі дзікіх бараноў. Дзікім лічыўся баран, які адстаў ад статка на пяць метраў. Або мянялі: два кілаграмы гарбаты на аднаго барана. Гарбата трафейная. Грошы з баявых прыносілі, афгані. У нас іх, хто чынам вышэйшы, адбіралі. Тут жа, у нас на вачах, міжсобку дзялілі. У патрон заб’еш, зверху порахам прысыплеш, пару паперак — уратуеш.
Адны хацелі напіцца, другія выжыць, трэція мроілі пра ўзнагароды. Я таксама хацеў узнагароду. У Саюзе сустрэнуць:
—Ну, што ў цябе? Што, старшына, у капцёрцы хаваўся?
Крыўдна за сваю даверлівасць. Зампаліты пераконвалі нас у тым, у што самі не верылі.
Інструкцыі зампаліта перад вяртаннем дадому: пра што можна казаць, пра што не. Пра забітых нельга, бо мы вялікае і моцнае войска. Пра нестатутныя адносіны ні ў якім разе, бо мы вялікае, моцнае і маральна здаровае войска. Фатаграфіі парваць. Стужкі знішчыць. Мы тут не стралялі, не бамбілі, не атручвалі, не падрывалі. Мы — вялікае, моцнае і найлепшае ў свеце войска...
На мытні забралі падарункі, якія мы везлі дадому: парфуму, хусткі, гадзіннікі.
—Забаронена, хлопцы.
Ніякага вопісу не складалася. Проста гэта быў іх бізнес. Але як пахла зялёнай веснавой лістотай... Ішлі дзяўчаты ў лёгкіх сукенках... Мільганула ў памяці і знікла Светка Афошка (не памятаю прозвішча — Афошка і Афошка). У першы дзень свайго прыезду ў Кабул яна пераспала з салдатам за сто афошак, пакуль не разабралася. Праз пару тыдняў брала па тры тысячы. Салдату не па кішэні. А Пашка Карчагін дзе? Яго сапраўднае імя Андрэй, але звалі Пашкам, дзеля прозвішча.
— Пашка, паглядзі, якія дзяўчаты!
У Пашкі-Андрэя была дзяўчына, яна прыслала фатаграфію са свайго вяселля. Мы вартавалі яго начамі — баяліся. Аднойчы зранку ён павесіў на скале фатаграфію — і расстраляў з кулямёта.
—Пашка, паглядзі, якія дзяўчаты!
У цягніку прыснілася: рыхтуемся да выхаду на баявыя, Сашка Крыўцоў пытаецца:
—Чаму ў цябе трыста пяцьдзясят патронаў, а не чатырыста?
—Таму, што ў мяне медыкаменты.
Ён памаўчаў і спытаў:
—А ты мог бы расстраляць тую афганку?
—Якую?
—Тую, што навяла на нас засаду. Памятаеш, чацвёра загінулі?
—He ведаю... Я, мабыць, не. У дзіцячым садку і ў школе мяне дражнілі «бабнікам», дзяўчатак абараняў. А ты?
—Мне сорамна...
Ён не паспявае дагаварыць, за што яму сорамна, я прачынаюся.
Дома мяне чакае тэлеграма ад Сашавай мамы: «Прыязджай, Саша загінуў».
Я стаяў каля яго магілы:
—Сашка, мне сорамна за тое, што на выпускным іспыце па навуковым камунізме я атрымаў пяцёрку за крытыку буржуазнай дэмакратыі. Правёў параўнальны аналіз. Ты мяне разумееш... Мы паехалі ў Афган сляпыя... Цяпер ужо ўсе кажуць, што гэтая вайна — ганьба, а нам нядаўна ўручылі новенькія значкі «Воін-інтэрнацыяналіст». Я маўчаў... Нават сказаў: «Дзякуй». Сашка, ты там, а я тут.
Мне трэба з ім размаўляць...
Старшына, санінструктар выведроты
•k -k -к
—Ён у мяне маленькага росту быў. Нарадзіўся маленькі, як дзяўчынка, вага — два кілаграмы, рост — трыццаць сантыметраў. Баялася ў руках трымаць...
Прытулю да сябе:
—Маё ты сонейка...
Нічога не баяўся, толькі павука. Прыходзіць з вуліцы... Мы яму новае паліто купілі. Гэта яму чатыры гады споўнілася... Павесіла я паліто на вешалку і чую з кухні: шлёп-шлёп, шлёп-шлёп... Выбягаю: поўны
перадпакой жабак, яны з кішэняў паліто выскокваюць. Ён іхзбірае:
—Матуля, ты не бойся. Яны добрыя. — I назад у кішэню запіхвае.
—Маё ты сонейка.
Цацкі любіў ваенныя. Дарыла яму танк, аўтамат, пісталет. Начэпіць на сябе ды маршыруе па доме.
—Я салдат... Я салдат...
—Маё ты сонейка... Пагуляй у штосьці мірнае.
—Я — салдат...
Трэба ісці ў першы клас, а мы не можам нідзе купіць касцюм, які ні прымяраем — ён у ім тоне.
—Маё ты сонейка...
Забралі ў войска. Я малілася не пра тое, каб яго не забілі, а каб толькі не білі. Баялася, што будуць здзекавацца мацнейшыя хлопцы, ён жа такі маленькі. Апавядаў, што і прыбіральню зубной шчоткай могуць прымусіць чысціць, і майткі чужыя мыць. Я гэтага баялася. Папрасіў: «Дашліце ўсе свае фота: мама, тата, сястрычка. Я еду...».
Куды едзе, не напісаў. Праз два месяцы прыйшоў ліст з Афганістана: «Ты, мама, не плач, нашая браня надзейная».
—Маё ты сонейка... Нашая браня надзейная...
Ужо чакала дадому, яму месяц заставаўся да канца службы. Кашулі купіла, шалік, туфлікі. Яны і цяпер у шафе. Надзела б у магілку... Сама б яго адзела, дык жа не дазволілі труну адчыніць. Зірнуць на сыночка, дакрануцца... Ці знайшлі яны яму форму па росце? У чым ён там ляжыць?
Першым прыйшоў капітан з ваенкамата:
—Трымайцеся, маці...
—Дзе мой сын?
—Цяпер у Мінску. Зараз прывязуць.
Я асела на падлогу:
—Маё ты сонейка!!! — Паднялася і кінулася з кулакамі на капітана:
—Чаму ты жывы, а майго сына няма? Ты такі здаровы, такі моцны. А ён маленькі... Ты — мужчына, а ён — хлопчык. Чаму ты жывы?!
Прывезлі труну, я грукалася ў яе:
—Маё ты сонейка! Маё ты сонейка!
А цяпер хаджу да яго на магілку. Упаду на камяні, абдыму:
—Маё ты сонейка...
Маці
—Паклаў у кішэню жменьку сваёй зямлі — такое жаданне нарадзілася ў цягніку...
У-ух! Вайна! Я буду ваяваць. Былі, канечне, сярод нас і баязліўцы. Аднаго камісавалі па зроку, дык выскачыў радасны: «Пашанцавала!». За ім па чарзе ішоў іншы, яго таксама не ўзялі, дык ён ледзь не плакаў: «Як я вярнуся ў сваю частку? Мяне ж два тыдні хлопцы праводзілі. Хаця б язва страўніка была, дык не — зубы баляць». У адных майтках прарваўся да генерала: дзеля нейкіх хворых зубоў не бяруць, дык няхай вырвуць гэтыя два зубы!
У мяне па геаграфіі ў школе было «пяць». Заплюшчваю вочы і ўяўляю: горы, малпы, мы дзесьці загараем, ямо бананы... А было так. Нас пасадзілі на танкі: у шынялях, адзін кулямёт — направа, другі — налева, задняя машына, якая замыкае, — кулямёт назад, усе байніцы адчыненыя, аўтаматы высунутыя. Жалезны
вожык нейкі. Сустракаем два нашы бэтээры — хлопцы на брані сядзяць, у цяльняшках, у панамах глядзяць на нас, са смеху паміраюць. Убачыў забітага наёмніка, быў узрушаны. Які трэніраваны! — атлет. А я трапіў у горы і не ведаў, як ступіць на камень, што пачынаць трэба з левай нагі. Дзесяць метраў па стромай скале нёс тэлефон... Калі выбух, закрываў рот, а трэба адкрываць — перапонкі лопаюцца. Нам выдалі адгазнікі. У першы ж дзень мы іх выкінулі, хімічнай зброі «духі» не маюць. Каскі свае ў дукане прадалі. Лішні груз на макаўцы, грэюцца, як патэльні. Я меў адну праблему: дзе скрасці дадатковы ражок з патронамі? Выдалі чатыры ражкі, пяты купіў з першае выплаты ў таварыша, шосты падаравалі. У баі дастаеш апошні ражок і апошні патрон — у зубы. Гэта для сябе.
Мы прыехалі сацыялізм будаваць, а нас абгарадзілі калючым дротам: «Хлопцы, туды нельга. За сацыялізм агітаваць не трэба, дзеля гэтага спецыяльныя людзі ёсць». Крыўдна, вядома ж, што не давяраюць. Размаўляю з дуканшчыкам:
—Ты няслушна жыў. Мы зараз цябе навучым. Будзем сацыялізм будаваць.
Ён усміхаецца:
—Я да рэвалюцыі гандляваў і цяпер гандлюю. Едзь дадому. Гэта нашы горы. Самі разбяромся...
Едзем па Кабуле, жанчыны кідаюць у нашы танкі палкамі, камянямі. Бачаты лаюцца матам без акцэнту, крычаць: «Русскнй, уезжай домой».
Што мы тут робім?
.. .Стралялі з гранатамёта. Я паспеў развярнуць кулямёт, гэта мяне ўратавала. Снарад ляцеў у грудзі, а так — адну руку прашыла, у другую пайшлі ўсе аскепкі. Памятаю: такое мяккае, прыемнае адчуванне... I ніякага
болю... I крык дзесьці нада мной: «Страляй! Страляй!». Націскаю, а кулямёт маўчыць, потым гляджу — рука вісіць, уся абгарэла, было пачуццё, што я пальцам націскаю, а пальцаў няма...
Прытомнасці не страціў, выпаўз разам з усімі з машыны, мне наклалі жгут. Трэба ісці, ступіў два крокі і ўпаў. Страціў недзе паўтара літра крыві. Чую:
—Нас абкружаюць...
Хтосьці сказаў:
—Трэба яго кідаць, a то ўсе загінем.
Я прасіў:
—Прыстрэльце мяне...
Адзін хлопец адразу адышоў, другі аўтамат перацягнуў, але павольна. А калі павольна, патрон можа стаць на перакос. I вось патрон стаў на перакос, ён аўтамат кідае:
—He магу! На, сам...
Я падцягнуў аўтамат да сябе, але адной рукой нічога не зробіш.
Мне пашанцавала: там быў маленькі ярок, я ў ім за камянямі ляжаў. Мяне прыкрываў гладкі вялікі валун. Душманы ходзяць побач і не бачаць. Думка: як толькі яны мяне знойдуць, трэба чымсьці сябе забіць. Намацаў адзін камень, падцягнуў да сябе, прымерыўся...
Зранку мяне знайшлі нашыя. Тыя двое, што ўцяклі ўначы, неслі мяне на бушлаце. Зразумеў: баяцца, каб я не сказаў праўды. А мне ўжо было ўсё адно. У шпіталі адразу паклалі на стол. Падышоў хірург: «Ампутацыя...». Прачнуўся, адчуў, што рукі ў мяне няма... Там розныя ляжалі: без адной рукі, без абедзвюх рук, без нагі. Плакалі ўпотайкі. Давалі нырца ў п’янку. Я стаў вучыцца трымаць аловак левай рукой.
Прыехаў дадому, да дзеда, больш нікога ў мяне няма. Бабка ў слёзы: улюбёны ўнук без рукі застаўся. Дзед на
яе прыкрыкнуў: «Не разумееш палітыкі партыі». Знаёмыя сустракаюць:
—Дублёнку прывёз? Магнітафон японскі прывёз? Нічога не прывёз... А ці быў ты ў Афганістане?
Мне б аўтамат прывезці!
Стаў сваіх хлопцаў шукаць. Ён быў там, я быў там — у нас агульная мова. Свая. Мы разумеем адзін аднаго. Выклікае мяне рэктар: «Мы цябе ў інстытут з тройкамі прынялі, стыпендыю далі. He хадзі да іх... Навошта вы на могілках збіраецеся? Беспарадак». Нам спярша не дазвалялі збірацца разам. Нас баяліся, маўляў, чуткі нездаровыя пашыраем. Шумок. Ну, а калі мы арганізуемся, дык будзем змагацца за свае правы. Нам давядзецца даваць кватэры, мы прымусім дапамагаць мацяркам тых хлопцаў, якія ляжаць у магілах. Будзем патрабаваць паставіць помнікі, агароджы на гэтых магілах. А каму гэта, скажыце, трэба? Нас угаворвалі: хлопцы, вы не вельмі плявузгайце пра тое, што было, што бачылі. Гэта дзяржаўная таямніца! Сто тысяч салдат у чужой краіне — таямніца. Нават тое, якая спёка ў Кабуле, — таксама таямніца...
Вайна не робіць чалавека лепшым. Толькі горшым. Гэта адназначна. Я ніколі не вярнуся ў той дзень, калі пайшоў на вайну. He стану тым, кім быў да вайны. Як я магу зрабіцца лепшым, калі я бачыў... як за чэкі купляюць у медыкаў дзве шклянкі мачы жаўтушніка. Выпіў. Захварэў. Камісавалі. Як адстрэльваюць сябе пальцы. Як нявечаць сябе затворамі кулямётаў. Як... Як... Як у адным самалёце вяртаюцца дадому цынкавыя труны — і валізкі з дублёнкамі, джынсамі, жаночымі майтачкамі... Кітайскай гарбатай...
Раней у мяне дрыжалі вусны пры слове «Радзіма». Цяпер я іншы. Змагацца за што... За што змагацца? Ваявалі-ваявалі. Ну і нармальна. А можа, і слушна ваявалі?
У нас кожнае пакаленне атрымлівае сваю вайну. Газеты напішуць, што ўсё правільна. I будзе правільна. А з іншага боку, пачынаюць пісаць, што мы забойцы. Каму верыць? Я не ведаю. Я нікому ўжо не веру. Газеты? Я іх не чытаю. I нават не выпісваю. Сёння мы адно пішам, заўтра іншае. Час такі... Перабудова. Шмат праўдаў... А дзе адна, мая праўда? Вось ёсць сябры. Аднаму, двум, тром — веру. Mary на іх ва ўсім спадзявацца. А больш — нікому. Я ўжо шэсць гадоў тут, я ўсё гэта бачу...
Далі мне інвалідную кніжачку — мне належаць ільготы! Падыходжу да касы для ўдзельнікаў вайны:
—Ты куды, пацан? Пераблытаў.
Зубы сцісну, маўчу. За спінай:
—Я Радзіму абараняў, а гэты...
Хтось незнаёмы спытае:
—Дзе рука?
—Па п’янцы пад электрычку трапіў. Адрэзала.
Тады разумеюць. Шкадуюць.
У Валянціна Пікуля ў рамане «Маю гонар (Споведзь афіцэра расійскага Генштаба)» нядаўна прачытаў: «Цяпер (маюцца на ўвазе ганебныя наступствы рускаяпонскай вайны 1905 года) шмат хто з афіцэраў падае ў адстаўку, бо паўсюль, дзе яны ні з’явяцца, з іх кпяць, імі пагарджаюць. Справа даходзіць да таго, што афіцэр саромеецца насіць свой мундзір, імкнучыся з’яўляцца ў цывільным. Нават зраненыя калекі не выклікаюць спачування, а бязногім жабракам падаюць нашмат болей, калі тыя кажуць, што нагу адрэзала на рагу Неўскага і Ліцейнага трамваем, а да Мукдэна і Ляаяна яны ніяк не датычныя». Хутка і пра нас так напішуць...
Мне здаецца, што цяпер я магу нават Радзіму памяняць. З’ехаць.
Радавы, сувязіст
* і £
—Сам прасіўся... Марыўтрапіць на гэтую вайну... Было цікава...
Уяўляў, як там. Хацеў дазнацца, што гэта такое, калі ў цябе адзін яблык і двое сяброў, ты галодны, і яны галодныя, і ты гэты яблык аддаеш. Я думаў, што там усе сябруюць, што там усе браты. За гэтым туды ехаў.
Вылез з самалёта, вылупіўся на горы, а дэмбель (у Саюз ужо ляцеў) у бок штурхае:
—Давай рэмень.
—Чаго?! — Папруга ў мяне была свая, фарцовая.
—Дурань, усё адно забяруць.
Забралі ў першы ж дзень. А я думаў: «Афганістан — гэта калі ўсе сябруюць». Ідыёт! Малады салдат — гэта рэч. Яго можна падняць уначы і біць, дубасіць крэсламі, палкамі, кулакамі, нагамі. Яго можна ўдарыць, збіць у туалеце ўдзень, забраць заплечнік, рэчы, тушаніну, печыва (хто мае, хто прывёз). Тэлевізара няма, радыё няма, газет няма. Вось і забаўляліся па законе слабога і моцнага. «Памый, чыжык, мне шкарпэткі», — гэта яшчэ нічога, а вось іншае: «А ну, чыжык, абліжы мне шкарпэткі. Абліжы як мае быць, ды так, каб усе бачылі». Спёка пад шэсцьдзесят градусаў, ходзіш і хістаешся... Цябе носіць у розныя бакі... Але падчас баявых аперацыяў «дзяды» ішлі спераду, прыкрывалі нас. Ратавалі. Гэта праўда. Вернемся ў казарму: «А ну, чыжык, абліжы мне шкарпэткі...».
А гэта жахлівейшае за першы бой... Першы бой — цікава! Глядзіш як мастацкі фільм. Сотні раз у кіно бачыў, як у атаку ідуць, а выявілася — выдумка. He ідуць, а бягуць, бягуць не трушком, прыгожа прыгнуўшыся, а з усіх сілаў, а сілаў тады ў чалавека — як
у вар’ята, і пятляеш, як шалёны заяц. Раней любіў парады на Краснай плошчы, ваенную тэхніку. Любіў гэта... Цяпер ведаю: захапляцца гэтым нельга, хутчэй бы ўсе гэтыя танкі, бронетранспарцёры, аўтаматы паставілі на месца, зачахлілі. Хутчэй бы! Бо ўсё гэта дзеля таго, каб чалавека знішчыць... У пыл сцерці! У гліну! Такога, як ты... Яшчэ лепей — прайсці па Краснай плошчы ўсім афганскім «пратэзнікам»... Я пайшоў бы... Глядзіце! У мяне абедзве нагі вышэй ад калена адрэзаныя... Калі б ніжэй за калена... Удача! Я быў бы шчаслівым чалавекам. Я зайздрошчу тым, у каго ніжэй за калена... Пасля перавязак торгаешся гадзіну-паўтары, такі маленькі раптам робішся без пратэзаў. Ляжыш у плаўках і ў цяльняшцы дэсантніка, цяльняшка выходзіць з цябе ростам. Першы час нікога да сябе не падпускаў. Маўчаў. Ну, хоць бы адна нага засталася, а тут аніводнай. Найцяжэйшае — забыць, што ў цябе былі дзве нагі... 3 чатырох сценаў хочацца выбраць адну — тую, дзе акно.
Маці паставіў ультыматум: «Калі будзеш плакаць, ехаць не трэба». Я і там больш за ўсё баяўся: заб’юць мяне, прывязуць дадому — маці будзе плакаць. Пасля бою параненага шкада, а забітага не, толькі маму ягоную шкада. У шпіталі хачу сказаць нянечцы дзякуй, а не магу, нават словы забыў.
—У Афганістан ізноў пайшоў бы?
—Так.
—Чаму?
—Там сябра — сябра, а вораг — вораг. А тут — увесь час пытанне: за што загінулі мае сябры? За гэтых сытых спекулянтаў? Чыноўнікаў? Або маладых пафігістаў, якім усё да лямпачкі. Была б піва бляшанка з раніцы. Тут усё не так. Адчуваю сябе чужынцам. Чужаком.
Вучуся хадзіць. Ззаду мяне падсякуць — упаў. «Спакойна, — кажу сабе. — Каманда першая — паварочвайся і адціскайся на руках, каманда другая — уставай і ідзі». Першыя месяцы правільней было б — не ідзі, а паўзі. Поўз. Найяскравейшая карцінка адтуль: чорны хлопчык з рускім тварам... Там іх шмат. Мы ж бо з семдзесят дзявятага года там... Сем гадоў. Я туды паехаў бы. Абавязкова! Калі б не дзве нагі вышэй ад калена... Хоць бы ніжэй за калена.
Я туды паехаў бы...
Радавы, мінамётчык
* * *
—Я сам у сябе пытаўся: чаму я апынуўся там?
Адказаў сто... Але галоўны — вось у гэтых вершах, не запомніў толькі, чые яны... Можа, хтосьці з нашых хлопцаў напісаў?
Дзве рэчы на свеце, нібыта адно: Жанчыны — адна, а другая — віно. Але саладзей ад жанчын і віна Заўжды для мужчыны — вайна.
Зайздросціў калегам, што пабывалі ў Афганістане: у іх назбіраўся каласальны досвед. Дзе ў мірным жыцці такі набудзеш? Я — хірург... За спінай было ўжо дзесяць гадоў працы хірургам у шпіталі вялікага горада, але прыйшоў першы транспарт з параненымі, і я ледзь не звар’яцеў. Рук няма, ног няма, ляжыць абрубак, які дыхае. У садысцкіх фільмах такога не ўбачыш. Рабіў там аперацыі, пра якія ў Саюзе толькі марыць можна. Маладыя медсёстры не вытрымлівалі. To плача так, што заікацца пачынае, то рагоча. Адна стаяла і ўвесь час усміхалася. Іх адпраўлялі дадому.
Чалавек памірае зусім не так, як у кіно. He паводле Станіслаўскага чалавек памірае. Трапіла куля ў галаву — узмахнуў рукамі і ўпаў. А насамрэч: трапіла куля ў галаву, мазгі лятуць, а ён за імі бяжыць, можа паўкіламетра бегчы і іх лавіць. Гэта па-за межамі. Ён бяжыць, пакуль не надыдзе фізіялагічная смерць. Лягчэй было б застрэліць, чым глядзець і чуць, як ён усхліпвае ці ляжыць і просіць смерці як збавення. Калі ў яго засталіся яшчэ нейкія сілы. Іншы ляжыць, да яго падкрадаецца страх... Сэрца пачынае тарахцець. Крычыць, кліча... Праверыш... Супакоіш... А мозг чакае моманту, калі чалавек расслабіцца... He паспееш адысці ад ложка — хлопчыка няма. А толькі што — быў...
Гэта забудзецца няхутка... Падрастуць гэтыя хлопчыкі-салдаты і ўсё перажывуць нанова. Зменяцца іх погляды, нешта забудзецца, а нешта ўсплыве з памяці. Мой бацька ў Другую сусветную вайну быў лётчыкам, але ён нічога не апавядаў... Заўсёды маўчаў... Тады я яго не разумеў, а цяпер разумею. Паважаю за яго маўчанне. Згадваць... Як руку ў вогнішча сунуць. Досыць слова, намёку... Чытаю ўчора ў газетах: абараняўся да апошняга патрона, апошнім — застрэліў сябе. Што такое — застрэліць сябе? У баі пытанне рубам: ты — або ён? Ясна, што ты павінен застацца. Але ўсе пайшлі, а ты іх прыкрываеш, табе загадалі ці ты сам вырашыў, амаль напэўна ведаючы, што выбраў смерць. Я ўпэўнены, што псіхалагічна ў тую хвіліну гэта няцяжка. У той абстаноўцы самагубства ўспрымаецца як нармальная з’ява, на яго шмат хто здольны. Іх называюць потым героямі. Гэта тут... у звычайным жыцці самагубцы — ненармальныя людзі. А там? Там усё наадварот... Іншыя законы... Усяго два газетныя радкі, а потым усю ноч не задрэмлеш ні на волас, усё ў табе падымаецца. Вяртаецца.
Тым, хто там быў, не захочацца другі раз ваяваць. Нас не падманеш, што мяса расце на дрэвах. Якімі б мы ні былі — наіўнымі, жорсткімі, добрымі мужамі і бацькамі, нядобрымі мужамі і бацькамі, — мы ўсё адно забівалі. Я зразумеў сваё месца ў замежным легіёне, але ні пра што не шкадую. Цяпер усе загаварылі пра пачуццё віны. Я пачуцця віны не маю. Вінаватыя тыя, хто нас туды паслаў. 3 прыемнасцю нашу афганскую форму, адчуваю сябе ў ёй мужыком. Жанчыны ў захапленні! Аднойчы надзеў і пайшоў у рэстаран. Адміністратарка спыніла на мне свой позірк, а я толькі гэтага чакаў:
—Што, адзеты не па форме? А ну — дарогу апаленаму сэрцу!..
Хай хтосьці мне скажа, што мая палявая ваенная форма яму не падабаецца, хай толькі пікне. Чамусьці я шукаю гэтага чалавека...
Ваенны доктар
* * 'к
—Першай я нарадзіла дзяўчынку...
Перад яе нараджэннем муж казаў, маўляў, усё роўна, хто будзе, але лепш каб дзяўчынка, потым у яе з’явіцца брацік, а яна будзе яму шнурочкі на боціках забэрсваць. Так усё і атрымалася...
Муж патэлефанаваў у больніцу. Адказалі:
—Дачка.
—Добра. Дзве дзяўчынкі будуць.
Тут яму сказалі праўду:
—Ды сын у вас... Сын!
—Ну, дзякуй! Ну, дзякуй вам!
За сына стаў дзякаваць.
Першы дзень... Другі... Усім нянечкі прыносяць дзетак, а мне — не. Ніхто нічога не кажа. Стала я плакаць, паднялася тэмпература. Прыйшла доктарка. «Што вы, мамка, сумуеце? У вас сапраўдны волат! Ён яшчэ спіць, не прачынаецца. Яшчэ не згаладаўся. Вы не хвалюйцеся». Прынеслі, разгарнулі яго, ён спіць. Тады я супакоілася.
Як назваць сына? Выбіралі з трох імёнаў — Саша, Алёша, Міша. Усе падабаюцца. Прыходзяць да мяне муж з дачкой, і Танечка паведамляе: «Я зелябя цягнула...». Што за «зелябя»? Выяўляецца, яны зладзілі лёсаванне, накідалі паперак у шапку і цягнулі. Два разы выцягнулі «Сашу». Гэта ў нас Танечка вырашыла. Нарадзіўся ён цяжкі — чатыры кілаграмы пяцьсот грамаў. Вялікі — шэсцьдзесят сантыметраў. Пайшоў, памятаю, у дзесяць месяцаў. У паўтара года ўжо добра размаўляў, але да трох гадоў не ладзілася ў яго з гукамі «р» і «с». замест «я сам» атрымлівалася «я шам». Свайго сябра зваў Цяглей замест Сяргей. Выхавальніца дзіцячага садка Кіра Мікалаеўна была ў яго «Кілай Калаўнай». Убачыў першы раз мора, закрычаў: «Я не нарадзіўся, мяне марской хваляй на бераг выкінула».
У пяць гадоў я падаравала яму першы альбом. Іх у яго чатыры — дзіцячы, школьны, ваенны (калі ён у ваеннай вучэльні быў) і «афганскі» — з тых фатаграфіяў, што ён дасылаў. У дачкі свае альбомы, я кожнаму дарыла. Я любіла дом, дзетак. Вершы ім пісала:
Прабіўся скрозь вясновы снег Пралескаю расток.
Калі вясна ўзяла разбег, Радзіўся мой сынок...
У школе мяне вучні раней любілі. Я была радасная...
Доўга любіў гуляць у казакі-разбойнікі: «Я смелы». Яму было пяць гадоў, Танечцы дзевяць, мы паехалі на Волгу. Сышлі з парахода, ад прыстаніда бабулінага дома паўкіламетра. Саша ўстаў, як цвічок:
—He пайду. Бяры мяне на рукі.
—Такога вялікага ды на руках?!
—He пайду, і ўсё.
I не пайшоў. Гэта мы яму ўвесь час потым згадвалі.
У дзіцячым садку любіў танчыць. Былі ў яго такія чырвоныя нагавіцы, шаравары. Ён у іх сфатаграфаваўся. Здымкі гэтыя ёсць. Збіраў маркі да восьмага класа — засталіся альбомы з маркамі. Потым стаў збіраць значкі — засталася скрыначка са значкамі. Захапляўся музыкай. Засталіся касеты з яго ўлюбёнымі песнямі...
Усё дзяцінства мроіў зрабіцца музыкам. Але, відаць, урасло, усмакталася ў яго тое, што бацька — вайсковец, што жылі мы ўсё жыццё ў вайсковым гарадку: ён з салдатамі кашу еў, машыны з імі чысціў. Ніхто не сказаў яму «не», калі ён адаслаў дакументы ў вайсковую вучэльню, наадварот: «Будзеш, сынок, Радзіму абараняць». Ён добра вучыўся, у школе заўсёды быў актывістам. Вучэльню таксама скончыў на выдатна. Нам падзякі кіраўніцтва даслала.
Восемдзесят пяты год... Саша ў Афганістане... Мы ім ганарымся, захапляемся — ён на вайне. Я апавядаю сваім вучням пра Сашу, пра яго сяброў. Чакаем, калі прыедзе ў адпачынак. Чамусьці пра кепскае не думаецца...
Да Мінска мы жылі ў ваенных гарадках, і засталася звычка: калі дома, не замыкаць дзверы на ключ. Ён уваходзіць без званка і кажа: «Вы тэлемайстра не выклікалі?». 3 Кабула яны з сябрамі прыляцелі ў Ташкент, адтуль змаглі ўзяць білеты ў Данецк, бліжэй не было. А з Данецка (Мінск не прымаў) вылецелі ў Вільню.
У Вільні цягнік трэба было чакаць тры гадзіны, гэта ім доўга, калі дом побач, нейкія дзвесце кіламетраў. Яны ўзялі таксоўку.
Загарэлы, худы, толькі зубы ззяюць.
—Сыночак, — плачу, — які ж ты худзенькі!
—Матуля, — падняў і кружыць мяне па пакоі, — я жывы! Я жывы, матуля! Разумееш, жывы!
Праз два дні — Новы год. Пад ялінку ён схаваў нам падарункі. Мне хустку вялікую. Чорную.
—Чамуты, сыночак, чорную выбраў?
—Матуля, там былі розныя. Але пакуль мая чарга дайшла, толькі чорныя засталіся. Паглядзі, яна табе пасуе...
У гэтай хустцы я яго хавала, два гады не здымала.
Ён заўсёды любіў дарыць падарункі, называў іх «сюрпрызікамі». Былі яны яшчэ маленькія, прыходзім з мужам дадому — няма дзетак. Я — да суседзяў, я ■— на вуліцу, няма і ніхто іх не бачыў. Я як закрычу, як заплачу! Адчыняецца скрынка з-пад тэлевізара (купілі тэлевізар, а яе не паспелі выкінуць), вылазяць адтуль мае дзеці: «Ты чаго плачаш, матуля?». Яны накрылі стол, запарылі гарбату, чакалі нас, а нас няма. Саша прыдумаў «сюрпрызік» — схавацца ў скрынку. Схаваліся і заснулі там.
Ласкавы быў, хлопчыкі рэдка бываюць такія ласкавыя. Заўсёды пацалуе, абдыме: «Матуля... Матулечка...». Пасля Афганістана яшчэ пяшчотнейшы зрабіўся. Усё яму дома падабалася. Але былі хвіліны, калі сядзе і маўчыць, нікога не бачыць. Начамі падхопліваўся, хадзіў па пакоі. Адзін раз прачынаюся ад крыку: «Выбух! Выбух! Матуля, страляюць...». Друті раз чую ўначы: хтосьці плача. Хто можа ў нас плакаць? Маленькіх дзетак няма. Адчыняю яго пакой: ён абхапіў галаву дзвюма рукамі і плача...
—Сыночак, што ты плачаш?
—Страшна, матуля. — I болей ні слова. Hi бацьку, ні мне.
З’язджаў як звычайна. Напякла яму цэлую валізку гарэшкаў — печыва такое. Яго ўлюбёнае. Цэлую валізку, каб на ўсіх хапіла. Яны там сумавалі па хатнім. Па сваім.
Другі раз таксама прыехаў на Новы год. Спачатку чакалі яго ўлетку. Пісаў: «Матуля, нарыхтоўвай паболей кампотаў, вары сочыва, прыеду, усё паем, усё вып’ю». Са жніўня перанёс адпачынак на верасень, хацеў пайсці ў лес, лісічкі збіраць. He прыехаў. На сёмага лістапада яго таксама няма. Атрымліваем ліст, маўляў, як вы думаеце, можа, мне лепей ізноў прыехаць на Новы год? Ужо ялінка будзе, у таты дзень народзінаў у снежні, а ў мамы — у студзені.
Трыццатага снежня... Цэлы дзень дома, нікуды не выходжу. Перад гэтым быў ліст: «Матуля, замаўляю табе загадзя варэнікі з чарніцамі, варэнікі з вішнямі і варэнікі з тварагом». Вярнуўся муж з працы, вырашылі: цяпер ён чакае, а я ў краму з’езджу, гітару куплю. Зранку якраз паштоўку атрымалі, што гітары паступілі ў продаж. Саша прасіў: не трэба дарагую, купіце звычайную, дваровую.
Вярнулася з крамы, а ён дома.
—Ой, сыночак, правароніла!
Убачыў гітару:
—Якая гітара прыгожая, — і танчыць па пакоі. — Я дома. Як у нас хораша! У нашым пад’ездзе нават пах асаблівы.
Казаў, што ў нас найпрыгажэйшы горад, найпрыгажэйшая вуліца, найпрыгажэйшы дом, найпрыгажэйшыя акацыі на падворку. Ён любіў гэты дом. Цяпер нам
тут жыць цяжка — усё нагадвае пра Сашу, і з’ехаць таксама цяжка — ён тут усё любіў.
Гэтым разам ён прыехаў іншы. Гэта не толькі мы, хатнія, але і ўсе ягоныя сябры заўважылі. Ён ім казаў:
—Якія вы шчаслівыя! Вы нават сабе не ўяўляеце, якія вы ўсе шчаслівыя! У вас свята кожны дзень.
Я прыйшла з новай фрызурай з цырульні. Яму спадабалася:
—Матуля, ты заўсёды рабі гэтую фрызуру. Ты такая прыгожая.
— Грошай, сыночак, трэба шмат, калі кожны дзень.
—Я прывёз грошы. Бярыце ўсе. Грошы мне не патрэбныя.
У сябра нарадзіўся сын. Памятаю, з якім тварам ён папрасіў: «Дай патрымаць». Узяў на рукі — і замер. Напрыканцы адпачынку ў яго разбалеўся зуб, а зубнога доктара ён баяўся з дзяцінства. За руку пацягнула ў паліклініку. Сядзім, чакаем, калі паклічуць. Гляджу — а ў яго на твары пот ад страху.
Калі па тэлевізары ішла перадача пра Афганістан, ён сыходзіў у іншы пакой. За тыдзень да ад’езду ў яго туга ў вачах з’явілася, проста з іх выплёсквалася. Можа, гэта мне цяпер так здаецца? А тады я была шчаслівая: сын у трыццаць маёр, з ордэнам Чырвонага Сцяга прыехаў. У аэрапорце глядзела на яго і не давала веры: няўжо гэты прыгожы малады афіцэр — мой сын? Я ім ганарылася.
Праз месяц прыйшоў ліст. Ён павіншаваў бацьку з Днём Савецкай Арміі, а мне дзякаваў за пірагі з грыбамі. Пасля гэтага ліста нешта са мной здарылася... He магу спаць... Вось лягу... Ляжу... Да пятай раніцы ляжу з адплюшчанымі вачыма. Вачэй не звяду.
Чацвёртага сакавіка бачу сон... Вялікае поле, а па ўсім полі белыя пошугі. Нешта выбухае... I цягнуцца
доўгія белыя стужкі... Саша мой бяжыць, бяжыць... Мітусіцца... Няма яму дзе схавацца... I там шуганула... I там... Я бягу за ім. Хачу яго абагнаць. Хачу, каб я спераду, а ён за мной... Як калісьці мы з ім маленькім трапілі ў навальніцу. Я яго захінула сабой, а ён пада мной ціхенька скрабецца, як мышаня: «Матуля, ратуй мяне!» Але я яго не дагнала... Ён такі высокі, і крокі ў яго доўгія-доўгія. Бягу з усіх сілаў. Вось-вось сэрца разарвецца. А дагнаць не магу...
...Стукнулі ўваходныя дзверы. Заходзіць муж. Мы з дачкой сядзім на канапе. Ён ідзе да нас праз увесь пакой у ботах, паліто, шапцы. Такога ніколі не было, ён у мяне ахайны, бо ўсё жыццё ў войску, а там паўсюль дысцыпліна. Падышоў і апусціўся перад намі на калені:
—Дзяўчаткі, у нас бяда...
Тут я бачу, што ў вітальні яшчэ людзі ёсць. Заходзяць медсястра, ваенкам, настаўнікі з маёй школы, мужавы знаёмыя...
—Сашанька! Сыночак!!!
Ужо тры гады... А мы дагэтуль не можам адчыніць валізку. Там Сашавы рэчы... Прывезлі разам з труной... Мне здаецца, што яны Сашам пахнуць.
Яго параніла адразу пятнаццаццю аскепкамі. Ён толькі паспеў сказаць: «Балюча, матуля».
За што? Чаму ён? Такі ласкавы. Добры. Як гэта яго няма? Мяне павольна забіваюць гэтыя думкі. Я ведаю, што паміраю — няма болей сэнсу жыць. Іду да людзей, цягну сябе да людзей. Іду з Сашам, з яго іменем, апавядаю пра яго... Выступала ў Політэхнічным інстытуце, падыходзіць да мяне адна студэнтка і кажа: «Менш бы гэтага патрыятызму ў яго напхалі, быў бы жывы». Мне кепска зрабілася пасля яе словаў. Я там упала.
Я дзеля Сашы хадзіла. Дзеля яго памяці. Я ім ганарылася... А цяпер кажуць: фатальная памылка, нікому гэтага не трэба было — ні нам, ні афганскаму народу. Раней я ненавідзела тых, хто Сашу забіў. Цяпер ненавіджу дзяржаву, якая яго туды паслала. He называйце імені... Ён цяпер толькі наш. Нікому яго не аддам. Нават памяць пра яго...
(Праз некалькі гадоў яна мне патэлефануе.)
Я хачу працягнуць свой аповед... У ім не было канцоўкі. Я тады не скончыла... Яшчэ была не гатовая... Але... Я, вядома ж, не маладая... Але паўтара года таму мы ўзялі з дзіцячага дома хлопчыка. Завуць яго Саша... Ён вельмі падобны да нашага Сашы маленькага. Замест «я сам» кажа «я шам». I з гукамі «р» і «с» у яго не ладзіцца. Мы вярнулі сабе сына... Вы мяне разумееце? Але я паклялася і ўзяла клятву з мужа, што вайскоўцам ён у нас ніколі не будзе...
Ніколі!
Маці
* * *
—Я страляў... Страляў, як усе. He ведаю, як гэта працуе, якуладкаваны гэты свет... Я страляў...
Наша частка стаяла ў Кабуле... (Раптам смяецца.) У нас была хата-чытальня — гэта вялізная прыбіральня, мама не сумуй, яміна дваццаць метраў на пяць і туды, у глыбіню, метраў шэсць, там гэтыя сорак дзірак, перагародкі з дошак і на кожнай перагародцы на цвіку віселі «Праўда», «Камсамолькая праўда», «йзвестня». Штаны спускаеш, цыгарэціну ў зубы, прыкурыў і сядзіш, чытаеш. Знаходзіш пра Афган... Урадавыя афганскія войскі ўвайшлі тудысьці і тудысьці... Узялі тое і тое... Пра нас ані слова, бля... А ўчора нашых пацаноў, сорак чалавек,
ушчэнт пашкуматала, з адным я два дні таму на суседніх дзірках сядзеў і гэтыя газеты чытаў. Іржалі. Ё-маё!!! Узяць ствол у рот — і мазгі навылёт! Дэпрэсуха жорсткая. Паўсюль брахня... Казарма астабрыдла... Жратва такая, што на ваніты цягне, адна радасць — на вайну паехаць. У рэйд, на заданне. Заб’юць ці не заб’юць, а мы рваліся на баявыя, не таму што радзіма... абавязак... а нам не хапала ўражанняў. Месяцамі сядзелі за дротам. Чатыры месяцы жэрлі адну грэчку: сняданак, абед, вячэра — адна грэчка. А на баявых выдаюць сухпаёк, там тушаніна, часам нават шакалад «Алёнка». Пасля бою пашманаеш забітых «духаў», і, глядзіш, разжыўся: бляшанка джэму, добрыя кансервы і цыгарэты з фільтрам. Божа мой! — «Мальбара», а ў нас — «Паляўнічыя». Мабыць, ужо чулі? На пачку мужык з палкай ідзе па балоце, называлі іх «Смерць на балоце». Калі былі цыгарэты «Памір» — гэта «Смерць у гарах». Я ў Афгане ўпершыню пакаштаваў крабаў, амерыканскую тушаніну... Дарагую цыгару выкурыў... Можна было па дарозе і ў дуканчык зайсці, нешта свіснуць, не таму, што мы такія марадзёры, але ж чалавек заўжды хоча пасмачней пажэрці і паболей паспаць. А нас ад мамкі ўзялі і сказалі, маўляў, пацаны, наперад, святы абавязак, вы мусіце, вам па васямнаццаць гадоў. Ё-маё!
Прывезлі спачатку ў Ташкент... Выйшаў зампаліт, з такім пузам... і, маўляў, пішыце, хто хоча ў Афган, пішыце рапарт. Пацаны страчылі: «Прашу накіраваць..а я не пісаў, але наступнага дня нам усім выдалі паёк, фінансавае забеспячэнне, пагрузілі па машынах і прывезлі на перасыльны пункт. Увечары на перасылцы стараслужачыя падыходзяць і кажуць: «Так, мужыкі, давайце грошы савецкія сюды, там, куды вас пасылаюць, афгані». Што за херня? Вязуць, як быдла... Як бараноў... Хтосьці рады, сам папрасіўся, іншы не хоча, у яго
істэрыка, плача, нехта адэкалону нахлябтаўся. Бля... На мяне спустошанасць найшла, мне стала ўсё адно. «Ну, халера, — думаю, — а чаму спецыяльную падрыхтоўку не прайшлі? Ё-маё! Вязуць жа на сапраўдную вайну». Страляць і тое не навучылі. Колькі страляў на занятках? Тры адзінкавыя і шэсць чаргою... Мама не сумуй! Першыя ўражанні ад Кабула... Пясок, поўны рот пяску... I ў дзень прыезду ў вартоўні мяне аддубасілі дэмбелі... I пайшло зранку: «Бягом сюды! Посуд памыў? Бягом! Стаяць! Прозвішча?» Білі не па твары, каб афіцэры не заўважылі, білі ў грудзі, у салдацкі гузік, ён, як грыбочак, лёгка ўмінаўся ў скуру. Калі трапляў на варту, я быў шчаслівы: ні «дзядоў», ні дэмбеляў, дзве гадзіны мяне ніхто не кранаў. За чатыры дні да нашага прыбыцця «малады» падышоў да палаткі дэмбеляў, кінуў туды гранату, і семярых дэмбеляў проста — чырк! — як не было. А сам потым сабе ствол у рот — і мазгі навылёт. Спісалі на баявыя страты. Вайна-матухна, яна ўсё спіша... Ё-маё! Пасля вячэры «дзяды» клічуць: «Так, Масква (я з Падмаскоўя), — бульбачкі. Засякаем час — сорак хвілін. Пайшоў!» — I выспятка пад зад. Пытанне: «А дзе я яе вазьму?». Адказ: «Жыць хочаш?». Бульба павінна быць з цыбулькай і сланечнікавым алеем, называлася яна «гражданачка». I яшчэ з лаўровым лісцікам зверху. Я спазніўся на дваццаць хвілін, мяне адхерачылі... Мама не сумуй! Знайшоў я гэтую бульбачку ў верталётчыкаў, там сядзелі «маладыя» і абіралі бульбу для афіцэраў, я проста папрасіў: «Мужыкі, дайце, a то заб’юць нахер». Далі паўвядра. «Па алей, — падказалі, — падыдзі да нашага кухара. Узбека. Наспявай яму пра дружбу народаў, ён любіць». Узбек даў мне алею і цыбулькі з барскага стала. У рове я гэтую справу на вогнішчы смажыў, а потым бег, каб халодную патэльню не прынесці...
Цяпер, калі чытаю пра «афганскае братэрства», рагатаць ахвота. Калі-небудзь здымуць пра гэтае братэрства фільм, і ўсе павераць, а я, калі пайду на яго, то толькі каб убачыць афганскія краявіды. Падымеш галаву — горы! Фіялетавыя горы. Неба! А ты — як у турме. «Духі» не заб’юць, дык свае прыб’юць. Я зэку ў Саюзе потым расказваў, а ён не верыў, каб свае так здзекаваліся са сваіх: «Не можа быць!!!». А ён дзесяць гадоў адседзеў. Наглядзеўся! Бля... Каб дах не з’ехаў... Каб не скурвіцца... Адны пілі, іншыя курылі... Траўку... Пілі самагон... Самагон гналі з таго, што дастанеш: разынкі, цукар, шаўкоўніца, дрожджы, хлебушка накідаеш. Калі цыгарэт не хапала, замест тытуню карысталіся гарбатай, у газету яе загортвалі, смак — гаўно! Але дым ёсць. Чарс, вядома ж... Чарс — гэта пылок канапель... Адзін пакаштуе, будзе смяяцца, іншы пад стол залезе і сядзіць там да раніцы. Без гэтага... без наркотыкаў і самагонкі паддашак бы з’ехаў... Цябе ставяць на варту і даюць два магазіны патронаў, але калі штосьці пачнецца, дык шэсцьдзесят патронаў — гэта паўхвіліны добрага бою. Снайперы ў «духаў» былі такія навучаныя, што стралялі на дым цыгарэты, на агеньчык запалкі.
Я зразумеў... Я вам больш не пра вайну, а пра чалавека расказваю. Пра таго чалавека, пра якога ў нашых кніжках мала пішуць. Баяцца яго. Хаваюць. Пра чалавека біялагічнага. Без ідэі... Ад словаў «гераізм» і «духоўнасць» мяне ванітуе. Выварочвае. (Маўчыць.)
Так... Пойдзем далей... Я болып пакутаваў ад сваіх: «духі» рабілі з цябе мужчыну, а свае рабілі з цябе гаўно. Толькі ў войску я зразумеў, што любога чалавека можна зламаць, розніца толькі ў сродках і неабходным на гэта часе. Ляжыць «дзед», ён паўгода адслужыў, пузам дагары, у ботах ляжыць і кліча мяне: «Абліжы боты,
дачыста абліжы языком. Пяць хвілін часу». Я стаю... Ён: «Рудога — сюды», а Руды — той малец, з якім мы разам прыехалі, сябруем. I вось два казлы таўкуць на горкі яблык Рудога, я бачу — яму зараз хрыбет пераб’юць. Ён глядзіць на мяне... I пачынаеш лізаць боты, каб ён застаўся жывым і нескалечаным. Да войска я не ведаў, што чалавеку можна так даць па нырках, што ён задыхнецца. Гэта калі ты адзін і за табой нікога няма... Тады цябе хрэн зломіш.
У мяне быў сябра... Мянушка — Мядзведзь, амбал пад два метры ростам. Ён вярнуўся з Афгана і праз год павесіўся. Я не ведаю... I нікому ён не даверыўся, ніхто не ведае, чаму ён засіліўся: ад вайны ці ад таго, што пераканаўся, якая чалавек гнюсота. На вайне ён гэтыя пытанні сабе не задаваў, а пасля вайны стаў думаць. Мазгі з’ехалі... Іншы мой сябра спіўся... Ён пісаў мне, я два лісты ад яго атрымаў... Накшталт таго, што там, браце, было сапраўднае жыццё, а тут поўнае гаўно, там мы змагаліся і выжывалі, а тут халера што зразумееш. Я адзін раз пазваніў яму, ён быў у сраку п’яны... I другі раз п’яны... (Закурвае.) Памятаю, як прыехалі мы з Мядзведзем у Маскву, на Казанскі вакзал, чатыры дні з Ташкента ехалі, дзень і ноч пілі. Тэлеграмы, каб нас сустрэлі, забылі даць. Выйшлі на перон а пятай раніцы... У вочы ўдарылі фарбы! Усе ў рознае апранутыя — у чырвонае, жоўтае, сіняе, бабы маладыя, прыгожыя. Бля... Цалкам іншы свет. Ашызелі мы! Я вярнуўся восьмага лістапада... А праз месяц пайшоў вучыцца ва ўніверсітэт, аднавіўся на другі курс. Мне пашанцавала... Я забіў сабе галаву... Я не меў часу корпацца ў сабе, трэба было сесію здаваць з нуля. За два гады ўсё забыў, памятаў толькі «Курс маладога байца» — абіранне бульбы і бег на васямнаццаць кіламетраў. Ногі сціраліся да
каленяў. А ён? Мядзведзь прыехаў, а ў яго нічога. Hi спецыяльнасці, ні працы. Усё мысленне наўкол — кілбаснае: галоўнае, каб доктарская кілбаса была два рублі дваццаць капеек і пляшка гарэлкі тры шэсцьдзесят дзве. Каго хвалюе, што хлопцы вяртаюцца, — а ў іх Mas­ri набакір, або з куксай дзесяць-дванаццаць сантыметраў, на дупе скачуць у дваццаць гадоў. He мой сын, ну і ладна. Сістэма ў нас такая: цябе ў войску ломяць і на гражданцы. Ты трапіў у сістэму, як толькі цябе захапіла зуб’е — цябе распілуюць, якім бы добрым ты ні быў, якія б у цябе ні грэліся ў душы мроі. (Замаўкае.) У мяне мала патрэбных словаў... Вельмі мала... Хачу данесці сваю думку: галоўнае — не трапіць у сістэму. А як паўз яе праскочыць? Радзіме служыць трэба, камсамольскі білет у кішэні — гэта святое. У статуце напісана: салдат абавязаны мужна трываць усе цяжкасці вайсковай службы. Мужна трываць! Мама не сумуй, адным словам. (Замаўчаў. Пацягнуўся да стала па новую цыгарэту, але пачак ужо быў пусты.) Блін! Ужо на дзень пачка не хапае...
Трэба сыходзіць з таго, што мы звяры, і гэтае звярынае прыкрытае тоненькім налётам культуры, сюсіпусі. Ах, Рыльке! Ах, Пушкін! А быдла з чалавека выпаўзае імгненна... Вокам міргнуць не паспееш... Хай толькі яму зробіцца страшна за сябе, за сваё жыццё. Або ў яго з’явіцца ўлада. Маленькая ўлада. Малюсенькая! Вайсковая сістэма рангаў: да прысягі — дух, пасля прысягі — чыжара, праз паўгода — чарпак, ад чарпака да палутара гадоў — «дзед», а ад двух гадоў — дэмбель. А на самым пачатку ты — дух бясплотны і жыццё тваё — поўная параша...
Але я страляў... Страляў, як усе. Усё адно гэта галоўнае... Але думаць пра гэта не хочацца. Я не ўмею пра гэта думаць.
Гераін ляжаў у нас пад нагамі... Уначы маленькія пацаняты спускаліся з гор і раскідвалі. А потым іх як ветрам здзімала. Але мы траўкай бавіліся, гераін рэдка хто браў, там найчысцейшы гераін — адзін-два разы пакаштуеш і табе канец. Ты — на голцы. Я сябе трымаў. Ну, і другая ўмова выжывання — ні пра што не думаць! Паеў, паспаў, схадзіў на заданне. Убачыў і адразу ж забыў, загнаў у падкорку. Але потым... Я бачыў, як у чалавека зрэнкі робяцца велічынёй з вока, як з чалавека сыходзіць жыццё... Зрэнкі пашыраюцца... Цямнеюць... Убачыўі адразу ж забыў. А цяпер з вамі згадаў...
Страляў! Вядома ж, я страляў. Лавіў чалавека ў прыцэл і... націскаў... Цяпер я спадзяюся, што шмат я не забіў, я хацеў бы так думаць, бо яны... Яны... сваю радзіму абаранялі... Аднаго... я добра памятаю... Як я стрэліў, і ён упаў. Рукі падняў уверх і ўпаў... Аднаго запомніў... Баяўся ў рукапашную трапіць, мне толькі расказвалі, як чалавека насаджваеш на жалеза і глядзіш яму ў вочы... Бля... Мне Мядзведзь па п’янцы раскрыўся, калі чатыры дні з Ташкента ў Маскву ехалі, ён казаў: «Ты не ўяўляеш, як чалавек хрыпіць, калі ў яго горлам ідзе кроў. Забіваць трэба навучыцца...». Чалавека, які нікога не забіваў, нават на паляванне не хадзіў, трэба навучыць забіваць іншага чалавека. Мядзведзь расказваў... Ляжыць «дух», цяжка паранены, у жывот паранены, але жывы, і камандзір бярэ нож дэсантніка і дае яму: бяры і дабі, прычым глядзі яму ў вочы. А ведаеце, чаму гэта трэба? Каб ты потым забіваў, не задумваючыся, калі трэба будзе выратаваць сваіх таварышаў. I першы раз табе трэба ўсё гэта перажыць... Пераступіць праз гэта... Мядзведзь... Ён бярэ нож, ставіць яго да горла... Параненаму на грудзі... I не можа зарэзаць чалавека... Як гэта ўзяць і працяць жывую грудную клетку? Дзе сэрца б’ецца... «Дух»
водзіць вачыма за нажом... Доўга нічога не выходзіць... Забівае доўга. Калі Мядзведзь напіваўся, плакаў... Забраніраваў сабе месца ў пекле...
Пасля дэмбеля вучыўся ва ўніверсітэце, жыў у інтэрнаце, там шмат п’юць, крычаць. На гітары граюць. Хтосьці пагрукае ў дзверы — я, як чумны, ускакваю і за дзверы станаўлюся. У абароне. Грымне гром ці дождж забарабаніць па падваконні, у мяне сэрца скача. Пляшку вып’еш, нібы нармальна, неўзабаве адной пляшкі перастала хапаць. Пячонку скруціла, пячонка пачала вывальвацца. Трапіў у шпіталь, там сказалі: «Хочаш, хлопча, дажыць прынамсі да сарака гадоў — кідай піць». Я падумаў: я жанчыны яшчэ не ведаў, колькі прыгожых дзяўчатак ходзіць, а я тут вазьму і загнуся. Так кінуў піць. У мяне з’явілася дзяўчына...
Любоў... Катэгорыя незямная... Я не магу сказаць, што я кахаю. Цяпер я ўжо жанаты, у мяне ёсць маленькая дачка, але я не ведаю, што гэта — каханне ці нешта іншае, хоць я за іх горла перагрызу, у асфальт закапаю. Жыццё аддам! Але што такое каханне? Людзі прызнаюцца, што яны кахаюць, так яны сабе гэта ўяўляюць, але каханне — гэта дзікая, крывавая і штодзённая праца. Ці кахаў я? Шчыра скажу, не зразумеў. Нейкія пачуцці я адчуваў, унутраны ўздым у мяне быў, нейкую працу, чыста духоўную, не звязаную з гэтым гаўняным жыццём я рабіў, але каханне гэта ці халера ведае што? На вайне нас вучылі: «Трэба любіць радзіму». Радзіма прыняла нас з шырока раскрытымі абдымкамі, і ў кожным кулаку ў яе было па накаўце. Лепш задайце мне пытанне: ці быўя шчаслівы? I я адкажу, што быў шчаслівы, калі ішоў па роднай вуліцы да дому пасля Афгана... Быў лістапад... Гэта быў лістапад, і мне ў нос, у чэрап біў і аддаваўся ў пятках пах зямлі, якую я два гады не
бачыў, у мяне камяк у горле стаяў, я не мог ісці, бо хацеў плакаць. Пасля гэтага магу сказаць: я ў гэтым жыцці быў шчаслівы. Але ці кахаў я? Што гэта такое — калі ты бачыў смерць? А смерць заўсёды непрыгожая... Што гэта такое — каханне? Я прысутнічаў пры родах, калі мая жонка нараджала. У такія хвіліны неабходны побач блізкі чалавек, і каб ён трымаў руку. Цяпер я кожнае быдла мужчынскага роду прымусіў бы стаяць у бабы ў галовах, калі яна нараджае, калі ў яе ногі рагаткай і яна ўся ў крывішчы, у лайне. Паглядзіце, суччыны дзеці, як дзіця на свет з’яўляецца. А вы так проста забіваеце. Забіць лёгка. Проста. Я думаў, што сам там самлею. Людзі з вайны вяртаюцца, а там прытомнасць страчваюць. Жанчына — не дзверы, у якія можна ўвайсці і выйсці. Два сусветы маё жыццё перакулілі — вайна і жанчына. Прымусілі задумацца, навошта я, сраны кавалак мяса, прыйшоў на гэтую зямлю.
Чалавек змяняецца не на вайне, чалавек змяняецца пасля вайны. Змяняецца ён, калі глядзіць тымі самымі вачыма, якімі бачыў тое, што было там, на тое, што ёсць тут. У першыя месяцы зрок падвойны — ты і там, і тут. Ломка адбываецца тут. Цяпер я гатовы падумаць, што са мной там адбывалася... Ахоўнікі ў банках, целаахоўнікі ў багатых бізнесменаў, кілеры — усё гэта нашы хлопцы. Сустракаў, размаўляў і зразумеў: яны не захацелі вяртацца з вайны. Сюды вяртацца. Там ім спадабалася больш. Адтуль... пасля таго жыцця... Застаюцца неперадавальныя адчуванні... Самае першае — пагарда да смерці, нешта вышэйшае за смерць... «Духі» не баяліся смерці, яны, напрыклад, ведалі, што іх заўтра расстраляюць, але смяяліся, як нічога ніякага, размаўлялі міжсобку. Нават, здавалася, былі радыя. Вясёлыя і спакойныя. Смерць — гэта
вялікі пераход, яе, як нявесту, трэба чакаць. Так напісана ў іх у Каране...
Лепш анекдот... A то запалохаў пісьменніцу. (Смяецца.) Ну, так... Мужык памірае і трапляе ў пекла, азіраецца: людзейу катле вараць, пілуюць на стале... Ідзе далей. А далей стаіць столік, за столікам сядзяць мужыкі і піва п’юць, у карты гуляюць, у даміно лупяцца.
Падыходзіць да іх:
—Што гэта ў вас — піва?
—Піва.
—Можна пакаштаваць? — Каштуе. I сапраўды піва. Халоднае. — А гэта што — цыгарэты?
— Цыгарэты. Хочаш закурыць? Закурвае.
—Дык што тут у вас — пекла ці не пекла?
—Канечне, пекла. Расслабся. — Смяюцца. — Там, дзе вараць і пілуюць, — гэта пекла для тых, хто яго такім уяўляе.
Па веры вашай і атрымаеце. Па веры... I ўнутраных малітвах... Калі чакаеш смерць як нявесту, яна і прыйдзе да цябе нявестаю.
Адзін раз шукаў сярод забітых знаёмага хлопца... У моргу салдаты прымалі забітых, іх звалі марадзёркамі... Яны з кішэняў усё выцягвалі. Ляжыць малец з дзіркай у грудзях або ў яго ўсе кішкі тырчаць вонкі, а яны ў яго па кішэнях шнараць. Усё падбіралі: запальнічку, прыгожую асадку, нажніцы для пазногцяў, потым у Саюзе дзяўчыне сваёй падорыць. Мама не сумуй!
Я столькі бачыў зруйнаваных кішлакоў, але ніводнага дзіцячага садка, аніводнай збудаванай школы ці пасаджанага дрэва, пра якія пісалі ў нашых газетах. (Маўчыць.)
Чакаеш, чакаеш ліста з дома... Сяброўка даслала фота — па пояс у кветках стаіць—лепш бы ў купальніку!
У бікіні. Ці хаця б на ўвесь рост, каб на ногі паглядзець... У спадніцы кароткай... А палітнасосы, гэтыя нашыя зампаліты, нам пра радзіму, пра салдацкі абавязак мянцілі. На палітзанятках... А мы ўначы ляжым, і тэма нумар адзін — пра бабаў... У каго якая і што ў каго было... Наслухаешся! Ува ўсіх рукі ў адным месцы... Мама не сумуй! Там гэта... У афганцаў... У іх педэрастыя — гэта нармальна. Зойдзеш адзін у дукан: «Таварыш, ідзі... Ідзі сюды... Я цябе трахну ў задніцу, а ты за гэта — што хочаш вазьмі. Хустку для маці вазьмі...». Фільмаў мала прывозілі, адзінае, што рэгулярна дастаўлялі, — газету «Фрунзенец» у вялікай колькасці. Гарнізонная газета. Мы яе адразу неслі ў хату-чытальню... Ну... туды... Часам удавалася злавіць музычную праграму, і калі слухалі Людмілу Зыкіну «Нздалека долго течет река Волга», усе плакалі. Сядзелі і плакалі.
Дома не мог збудаваць нармальнай фразы, адразу ж — бля! Маць-перамаць... Мама першы час: «Сынку, што жты нічога не расказваеш?». Нешта згадаў... Мама мяне перапыняе: «А суседзі ўладкавалі свайго сына на альтэрнатыўную службу ў больніцу. Я б ад сораму згарэла, калі б мой сын за бабулькамі гаршкі цягаў. Хіба гэта мужык?» — «Ведаеш, мама, — адказаў я, — калі ў мяне будуць дзеці, я зраблю ўсё, каб яны не служылі ў нашым войску». Бацька і маці паглядзелі на мяне, як на кантужанага, і ўжо размоваў пра вайну са мной не заводзілі, асабліва пры знаёмых. Я хутка збег з дому... Паехаў вучыцца... Дзяўчына мяне чакала. Ну, думаю — завалю ў першы дзень... У першы дзень трахну. А яна руку маю прыбірае з пляча: «Яна ў цябе ўся ў крыві». Так лібіда мне і адрэзала на тры гады, тры гады я баяўся да жанчыны падысці. Ё-маё! Нас жа выхоўвалі: ты павінен радзіму абараняць, дзяўчыну сваю абараняць...
Ты — мужчына... Мне падабалася скандынаўская міфалогія, я любіў чытаць пра вікінгаў. У іх лічылася ганьбай, калі мужчына паміраў у ложку. Паміралі ў баі. 3 пяці гадоў хлопчыка прывучалі да зброі. Да смерці. Вайна не час для пытанняў: чалавек ты або пачвара дрыготкая? Прызначэнне салдата — забіваць, ты — інструмент для забойства. Ты маеш такое самае прызначэнне, як снарад ці аўтамат. Гэта я цяпер філасофствую... Хачу сябе зразумець...
Адзін раз пайшоў у афганскі клуб на сустрэчу... Болей не хаджу. Усяго адзін раз... Сустрэча была з амерыканцамі, з ветэранамі в’етнамскай вайны. Сядзелі ў кавярні, за кожным столікам — адзін амерыканец і трое рускіх. Таму, хто з намі сядзеў, адзін з нашых хлопцаў выдае: «Я злы на амерыканцаў, бо падарваўся на амерыканскай міне. У мяне адной нагі няма». А той яму адказвае: «А ў мяне ў Сайгоне трапіў аскепак савецкага снарада». Нармальна! Мама не сумуй! Выпілі — абняліся, як той казаў, браты па зброі. I далей пайшло... Бухалі як мае быць: на брудэршафт, потым аглаблёвую... Да мяне там дайшла адна простая рэч: салдат — ён паўсюль салдат, аднолькавы, мяса — яно і ёсць мяса. Мясны аддзел. 3 адной толькі розніцай: у іх на сняданак — два гатункі марозіва, а ў нас сняданак, абед, вячэра — адна грэчка. Садавіны ўвогуле не бачылі, марылі пра яйкі і свежую рыбу. Цыбуліну елі, як яблык. Вярнуўся я з войска без зубоў. Быў снежань, трыццаціградусны мароз. Хлопец гэты з Каліфорніі... Пайшлі мы яго праводзіць у гатэль. На ім пухавік, дзьмутыя пальчаткі, ідзе ўвесь такі захутаны па Маскве, а насустрач нам Ваня рускі — тулуп расшпілены, цяльняшка задзерлася да пупа, ідзе без шапкі і без рукавіц. «Здароў, хлопцы!» — «Здароў!» — «А гэта хто?» — «Амерыканец». 0, амерыканец! Паціс-
нуў яму руку, па плячы паляпаў. I пайшоў далей. Падняліся мы ў нумар, амерыканец маўчыць. «Шэф! Ты чаго?» — пытаемся. — «Я ў пухавіку, у пальчатках, а ён голы. I рука ў яго цёплая. 3 гэтай краінай ваяваць нельга». Я адказваю: «Вядома ж, нельга. Трупамі закідаем!». Мама не сумуй! П’ём усё, што гарыць, трахаем усё, што варушыцца, а не варушыцца — разварушым і ўсё адно трахнем.
Я ўжо даўно не размаўляю пра Афган... Гэтыя размовы мне нецікавыя... Але калі б мне далі выбраць: ты зведаеш на вайне вось гэта і вось гэта перажывеш, але ёсць і іншыя варыянты — можаш застацца хлопчыкам і не трапіць туды — твой выбар? Усё адно захацеў бы прайсці ўсё нанова і зрабіцца тым, кім я ёсць цяпер. Нанова перажыць, нанова скаштаваць. Дзякуючы Афгану я знайшоў сяброў... Сустрэўся з жонкай, і ў мяне такая цудоўная маленькая дачка. Там я даведаўся, якое лайно ўва мне сядзіць і як яно глыбока схаванае. Вярнуўся і Біблію прачытаў з алоўкам. I ўвесь час перачытваю. Добра спявае Галіч, што бойся таго, які скажа: я ведаю — як. Я не ведаю — як. Я сам шукаю. Мне сняцца фіялетавыя горы. I слупы калючага пяску...
Тутя нарадзіўся... Радзіму, як каханую жанчыну, не выбіраюць, яна даецца, калі ты нарадзіўся ў гэтай краіне, то здолей у ёй і памерці. Можна падохнуць і можна загінуць, а ты здолей памерці. Я хачу жыць у гэтай краіне, няхай яна жабрачая, няшчасная, але тут жыве Ляўша, здольны блыху падкаваць, і мужыкі ля піўнога кіёска вырашаюць сусветныя праблемы. Яна нас падманула... Але я яе люблю.
Я бачыў... Я цяпер ведаю, што дзеці нараджаюцца светлымі. Яны — анёлы.
■к it -к
—Пошуг... Фантан святла... Іўсё...
Далей ноч... Змрок... Адплюшчыў адно вока і поўзаю па сцяне: дзе я? У шпіталі... Далей правяраю: рукі на месцы? На месцы. Ніжэй... Мацаю сябе рукамі... А дзе ногі? Mae ногі!!!
(Адварочваецца да сценкі і доўга не хоча размаўляць.)
Я забыў усё, што было раней. Жахлівая кантузія... Усё сваё жыццё забыў... Разгарнуў пашпарт і прачытаў сваё прозвішча. Дзе нарадзіўся? У Варонежы. Трыццаць гадоў... Жанаты... Двое дзяцей... хлопчыкі...
Ніводнага твару не памятаў...
(Яшчэ раз надоўга замаўчаў Глядзіцьу столь.)
Першая прыехала мама... Кажа: «Я — твая мама». Я разглядаўяе... Я не могяе згадаць, але ўтой самы час гэтая жанчына была мне не чужая. Я разумеў — яна не чужая... Яна расказала пра маё дзяцінства... школу... Нават такія дробязі: якое я меў добрае паліто ў восьмым класе... і як яго на плоце падраў. Якія атрымліваў адзнакі... Чацвёркі, былі і пяцёркі, але тройка па паводзінах. Хуліганіў. Што больш за ўсё любіў гарохавы суп... Я яе слухаў і быццам бы сам сябе бачыў з боку...
Дзяжурная ў сталоўцы кліча:
— Сядай у вазок. Павязу. Да цябе жонка прыехала.
Стаіць ля палаты прыгожая жанчына... Зірнуў: стаіць — і хай сабе стаіць. А дзе жонка? А гэта і была мая жонка... Нібыта знаёмы твар — але я яго не пазнаю...
Яна расказала пра нашае каханне... Як пазнаёміліся... Як першы раз яе пацалаваў... Прывезла фатаграфіі з нашага вяселля. Як хлопчыкі ў нас нарадзіліся. Двое хлопчыкаў... Я слухаў — і не ўспамінаў, а запамінаў... Ад напружання... Пачыналіся моцныя галаўныя болі...
А пярсцёнак... Дзе заручальны пярсцёнак? Я згадаў пра пярсцёнак... Паглядзеў на левую руку—а пальцаў няма...
Сыночкаў згадаў па фатаграфіі... Прыехалі — іншыя. Mae і не мае. Беленькі зрабіўся цёмненькім, маленькі зрабіўся вялікім. Зірнуў на сябе ў люстэрка: падобныя!
Дактары абяцаюць, што памяць можа вярнуцца... Тады ў мяне будзе два жыцці: тое, што мне расказалі, і тое, што было. Тады прыязджайце, раскажу пра вайну...
Капітан, верталётчык
•k * -к
—Агонь доўга блукаў па схіле гары...
Пад вечар нам насустрач выскачыў статак авечак. Ур-р-ра!! Падарунак Алаха. Алах акбар! Мы галодныя і стомленыя пасля двух дзён пераходу, сухпаёк даўно з’елі. Засталіся адны сухары. А тут — згублены статак. Без гаспадара. He трэба купляць ці мяняць на гарбату і мыла (адна авечка — кілаграм гарбаты ці дзесяць кавалкаў мыла), не трэба марадзёрстваваць. Першым мы схапілі вялікага барана, прывязалі яго да дрэва, тады авечкі нікуды не сыдуць. Гэтаму мы навучыліся. Запомнілі... Пад бамбёжкай авечкі разбягаюцца, а потым прыбіваюцца назад. Да важака. Далей... Далей мы выбралі самую тлустую авечку... Павялі...
Я шмат разоў назіраў, як пакорліва гэтая жывёліна прымае смерць. Калі забіваюць свінню, цяля... Там іншае... Яны не хочуць паміраць. Вырываюцца, вішчаць. А авечка не збягае, не крычыць, не б’ецца ў гістэрыцы, а моўчкі ідзе. 3 адкрытымі вачыма. Ідзе за чалавекам з нажом.
Гэта ніколі не было падобна да забойства, а заўжды нагадвала рытуал. Ахвярны рытуал.
ДЗЕНЬ ДРУГІ
«А ДРУГІ ПАМІРАЕ
3 ДУШОЮ ЗАСМУЧАНАЮ...»
Ён ізноў пазваніў. На шчасце, я была дома...
—Я не думаў званіць... Але зайшоў сёння ў аўтобус і пачуў, як дзве жанчыны абмяркоўвалі: «Якія яны героі? Яны там дзяцей, жанчын забівалі... Хіба ж яны нармальныя? А іху школы запрашаюць, да нашыхдзяцей. Ім яшчэ льготы...». Выскачыў на першым прыпынку... Мы былі салдатамі і выконвалі загад. За невыкананне загаду ваўмовах ваеннага часу—расстрэл! Пад трыбунал пойдзеш! Вядома ж, генералы не расстрэльваюць жанчын і дзяцей, але яны аддаюць загады. А цяпер мы ўва ўсім вінаватыя! Салдаты вінаватыя! Цяпер нас упэўніваюць: выконваць злачынны загад — злачынства. А я верыў тым, хто аддаваў загады! Верыў! Колькі сябе помню, мяне ўвесь час вучылі верыць. Толькі верыць! Ніхто не вучыўмяне: думай — верыць або не верыць, страляць або не страляць? Мяне пераконвалі: толькі мацней вер! Мы адсюль такімі з’ехалі, а не вярнуліся адтуль такімі.
—Мы можам сустрэцца... Паразмаўляць...
— Я магу размаўляць толькі з такімі, як я. 3 тымі, хто адтуль. Ты разумееш? Так, я забіваў яўвесьу крыві... Але ён ляжаў... Мой сябра, ён мне братам быў. Асобна галава, асобна рукі... Скура... Я адразу папрасіўся зноўу рэйд... Убачыўу кішлаку пахаванне. Было шмат людзей. Цела несліў чымсьці белым... Яў бінокль за імі назіраў... Ія загадаў: «Страляць!».
—Я думаю, як ты з гэтым жывеш? Як табе страшна?
— Так, я забіваў... Бо я хацеў жыць... Хацеў вярнуцца дадому. А цяпер я зайздрошчу мёртвым. Мёртвым не баліць...
Размова зноў абарвалася...
Аўтарка
* * *
—Яку сне... Нібы я дзесьці гэта глядзеў... У нейкім фільме... Такое цяпер адчуванне, што нікога не забіваў...
Сам паехаў. Папрасіўся... Спытаеце ў мяне: дзеля ідэі ці каб зразумець, хто я? Вядома ж, другое. Хацеў выпрабаваць сябе, на што я здольны. У мяне вялікае «я». Вучыўся ў інстытуце, там сябе не пакажаш, не дазнаешся, хто ты. Хацеў зрабіцца героем, шукаў выпадку зрабіцца героем. Пайшоўз другогакурса. Кажуць... Ячуў... Маўляў, хлапечая вайна... Ваявалі хлопчыкі, нядаўнія дзесяцікласнікі. На вайне так заўсёды. I ў Вялікую Айчынную было так. Для нас гэта як гульня. Вельмі важным было тваё самалюбства, твой гонар. Змагу ці не змагу. Ён змог. Ая? Гэтым былі занятыя, а не палітыкай. Я з дзяцінства рыхтаваў сябе да нейкіх выпрабаванняў. Джэк Лондан — мой улюбёны пісьменнік. Сапраўдны мужчына павінен быць моцным. Моцнымі робяцца на вайне. Мая дзяўчына адгаворвала: «Уяві сябе, што He­rnia такое сказаў Бунін ці Мандэлыптам». 3 сяброў ніхто мяне не зразумеў. Хто ажаніўся, хто захапіўся ўсходняй філасофіяй, хто ёгай. Адзін я — на вайну.
Зверху выгаралыя на сонцы горы... Унізе дзяўчынка пакрыквае на козаў, жанчына развешвае бялізну... Як у нас на Каўказе... Нават расчараваўся... Уначы — стрэл у нашае вогнішча: падняў чайнік, пад ім ляжыць куля. Вайна! Падчас пераходаў — смага, пакутлівая,
прыніжальная. Рот сушыць, нельга сабраць сліну, каб праглынуць. Здаецца, маеш поўны рот пяску. Лізалі расу, лізалі ўласны пот... Мне жыць трэба. Я жыць хачу! Злавіў чарапаху. Вострым каменьчыкам працяў горла. Піў ейную кроў. Іншыя не маглі. Ніхто не мог. Пілі сваю мачу...
Зразумеў, што здольны забіць. У руках зброя... У першым баі бачыў, як упадаюць у шок. Страчваюць прытомнасць. Некаторых ванітуе нават пры згадках пра тое, што яны забівалі. Пасля бою вісіць на дрэве вуха... Па чалавечым твары цячэ чалавечае вока... Я вытрымліваў! Быў сярод нас паляўнічы, хваліўся, што да войска забіваў зайцоў, валіў дзікоў. Дык вось яго заўсёды ванітавала. Жывёліну забіць — адно, чалавека — іншае. У баі робішся драўляным. Халодны розум. Разлік. Мой аўтамат — маё жыццё. Аўтамат прырастае да цела. Як яшчэ адна рука...
Вялася партызанская вайна, вялікія баі — рэдкасць. Заўсёды: ты і ён. Робішся чуйным, як рысянё. Пусціў чаргу — і сеў. Чакаеш. Што цяпер? Яшчэ не пачуў стрэлу, а ўжо адчуваеш, як праляцела куля. Ад каменя да каменя паўзеш... тоішся... Гонішся за ім, як паляўнічы. Увесь — спружына. He дыхаеш. Ловіш нейкае імгненне... Калі б сышліся, мог бы забіць прыкладам. Забіў — вострая думка, што гэтым разам застаўся жывы. Я зноў жывы! Радасці ад забойства чалавека не маеш. Забіваеш, каб цябе не забілі. Вайна — не толькі смерць, але і яшчэ нешта. У вайны нават свой пах. Свой гук.
Забітыя — розныя... Аднолькавых няма. Ляжаць у вадзе... У вадзе штосьці адбываецца з мёртвым тварам, нейкая ўсмешка ў іх ува ўсіх. Пасля дажджу яны ляжаць чыстыя. Без вады, у пыле, смерць болей шчырая. Форма на ім новенькая, а замест галавы сухі чырвоны ліст...
Расплюшчыла, як яшчарку пад колам... Але ж я, я — жывы! Сядзіць ля сценкі... каля дома. Побач гарэхі наколатыя. Сядзіць... 3 адкрытымі вачыма... He было каму закрыць... Пасля смерці, дзесяць-пятнаццаць хвілін, можна закрыць вочы. Потым ужо не. Вочы не заплюшчваюцца... Але ж я, я жывы! Іншы нахіліўся... Прарэх расшпілены... Нават яшчэ... капае... Як жылі ў той момант, чым займаліся, так і засталіся... Яшчэ ў гэтым свеце, але ўжо там... Ужо наверсе... Але ж я, я жывы! Гатовы памацаць сябе, упэўніцца. Птушкі не баяцца смерці. Сядзяць, глядзяць. Дзеці не баяцца смерці. Таксама сядзяць, глядзяць спакойна, з цікаўнасцю. Як птушкі. Я бачыў, як арол назіраў за боем... Сядзеў, як маленькі сфінкс... У сталоўцы ясі суп, зірнеш на суседа — і ўяўляеш яго мёртвым. Пэўны час на фатаграфіі блізкіх не мог глядзець. Вернешся з задання — дзяцей, жанчын бачыць немагчыма. Адварочваешся. Потым адпускае. Бяжыш зранку на фіззарадку, са штангай шмат займаўся. Думаў пра форму, якім вярнуся. He высыпаўся, праўда. Вошы, асабліва ўзімку. Матрацы дустам абсыпалі.
Страх смерці я зведаў дома. Вярнуўся, а ў мяне нарадзіўся сын. Страх: калі я памру, мой сын будзе расці без мяне. Сем куляў сваіх запомніў... Маглі, як у нас казалі, адправіць да «верхніх людзей»... Але праляцелі міма... Нават такое пачуццё, што недагуляў. Недаваяваў.
Віны на мне няма, кашмараў не баюся. Заўсёды выбіраў сумленны двубой — ён і я. Калі ўбачыў, што б’юць палоннага... б’юцьудвох, а ён звязаны... Ляжыць, як ануча... Я іх разагнаў, не даў біць. Такімі грэбаваў. Бярэ аўтамат і страляе ў арла... Аднаму ў пысу заехаў... Птушку — за што?
Родныя пыталіся:
—Як там?
—Ды ладна. Прабачце. Потым раскажу.
Скончыў інстытут, працую інжынерам. Я хачу быць проста інжынерам, а не ветэранам афганскай вайны. Згадваць не люблю. Хаця я не ведаю, што будзе з намі, з пакаленнем, якое выжыла. Выжыла на вайне, якая нікому не была патрэбная. Нікому! Hi... Hi... Нарэшце выгаварыўся... Як у цягніку... Сышліся незнаёмыя людзі, паразмаўлялі і выйшлі на розных станцыях. Рукі дрыжаць... Чамусьці хвалююся... А мне здавалася, што я лёгка выйшаў з гульні. Будзеце пісаць, майго прозвішча не называйце...
Я нічога не баюся, але я не хачу больш ва ўсёй гэтай гісторыі знаходзіцца...
Камандзір узвода пяхоты
* * *
—У снежні ў мяне планавалася вяселле... За месяц да вяселля... У лістападзе я паехала ў Афганістан. Прызналася жаніху — ён рассмяяўся: «Абараняць паўднёвыя рубяжы нашай радзімы?». А калі паверыў, што не жартую: «Табе што, тут спаць няма з кім?».
Ехала сюды, думала: «Не паспела на БАМ, на цаліну, пашчасціла — ёсць Афган!». Я паверыла песням, якія прывозілі хлопцы, цэлымі днямі круціла:
На афганскай зямлі
За гады, што мінулі, нямала Раскідала па скалах Радзіма ўлюбёных сыноў...
Была кніжная маскоўская дзяўчынка. Мне здавалася, што сапраўднае жыццё недзе далёка. I там мужчыны ўсе
моцныя, жанчыны прыгожыя. Шмат прыгодаў. Хацелася вырвацца са звыклага...
Тры ночы дабіралася да Кабула, не спала. На мытні вырашылі: нанюхалася. Памятаю, са слязамі кагосьці пераконвала:
—Я не наркаманка. Я спаць хачу.
Цягну цяжкую валізку — маміна сочыва, печыва — і ніхто з мужчынаў не дапаможа. I гэта не проста мужчыны, гэта маладыя афіцэры, прыгожыя, моцныя. А да мяне заўсёды заляцаліся хлопчыкі, багомілі. Шчыра здзіўлялася:
—Дапамажыце, хто-небудзь!
Яны так на мяне паглядзелі...
Яшчэ тры ночы сядзела на перасылцы. У першы ж дзень падышоў прапаршчык:
—Хочаш застацца ў Кабуле, прыходзь уначы...
Тоўсценькі, укормлены. Мянушка — Балон.
Узялі мяне ў частку машыністкай. Працавалі на старых вайсковых машынках. У першыя ж тыдні ў кроў разбіла пальцы. Друкавала ў бінтах — пазногці адслойваліся ад пальцаў.
Праз пару тыдняў грукае ўначы ў пакой салдат:
—Камандзір кліча.
—He пайду.
—Чаго ламаешся? He ведала, куды ехала?
Зранку камандзір прыстрашыў, што вышле ў Кандагар. Ну і рознае...
Што такое Кандагар?
Мухі, «духі» і кашмар...
Баялася ў гэтыя дні трапіць пад машыну... Стрэлу ў спіну... Што паб’юць...
Па суседстве ў інтэрнаце жылі дзве дзяўчынкі: адна адказвала за электрычнасць, яе клікалі Электрычкай, другая займалася хімводаачысткай — Хлорка. У іх на ўсё было адно тлумачэнне:
—Гэта жыццё...
Якраз у гэты час у «Праўдзе» надрукавалі нарыс «Афганскія мадонны». 3 Саюза дзяўчаткі пісалі: ён усім спадабаўся, некаторыя нават пайшлі ў ваенкамат прасіцца ў Афганістан. У школах на ўроках чыталі. А мы не маглі спакойна прайсці паўз салдатаў, тыя рагаталі: «Бачкароўкі, дык выяўляецца, вы гераіні?! Выконваеце інтэрнацыянальны абавязакуложку!». Што такое «бачкароўкі»? У бочках (такія вагончыкі) жывуць вялікія зоркі, не ніжэйшыя за маёра. Жанчын, з якімі яны... завуць «бачкароўкамі». Хлопчыкі, што тут служаць, не ўтойваюць: «Калі я пачую, што дзяўчына была ў Афгане, для мяне яе больш няма..Мы перажылі тыя самыя хваробы, ува ўсіх дзяўчат гепатыт быў, малярыя... Нас таксама абстрэльвалі... Але вось мы сустрэнемся ў Саюзе, і я не змагу гэтаму хлопчыку кінуцца на шыю. Мы для іх усе б... або шызанутыя. He спаць з жанчынай — не пэцкацца... «А з кім я сплю? Я сплю з аўтаматам...». Паспрабуй пасля гэтага камусьці ўсміхнуцца...
Мая мама з гонарам абвяшчае знаёмым: «Мая дачка ў Афганістане». Наіўная мая мама! Мне хочацца напісаць ёй: «Мама, лепш маўчы, a то пачуеш такое!». Можа, вярнуся, усё асэнсую — і адыду, пацяплею. Але пакуль усё ўсярэдзіне зламана, скамечана. Чаму я тут навучылася? Хіба тут можна навучыцца дабрыні ці міласэрнасці? Ці радасці?
Бачаты бягуць за машынай:
—Ханум пакажы...
Могуць і грошы суваць. Значыць, нехта ў іх бярэ.
Была ў мяне думка, што не дажыву да дому. Цяпер я гэта перакрочыла. Два сны ў мяне тут мяняюцца і паўтараюцца...
Першы сон.
Заходзім у багаты дукан... На сценах дываны, каштоўнасці. I мяне нашыя хлопцы прадаюць. Ім прыносяць мех з грашыма... Яны лічаць афошкі... А два «духі» накручваюць сабе на рукі мае валасы... Звініць будзільнік... У вусцішы крычу і прачынаюся. Усіх жахаў ні разу не даглядзела.
Другі сон.
Ляцім з Ташкента ў Кабул у ваенным самалёце ІЛ-65. З’яўляюцца ў ілюмінатары горы, і яскравае святло гасне. Пачынаем правальвацца ў нейкую бездань, нас накрывае пластом цяжкой афганскай зямлі. Рыю яе, нібы крот, і не магу выбрацца на святло. Задыхаюся. I капаю, капаю...
Калі я сябе не спыню, майму аповеду не будзе канца. Тут штодня здараецца нешта такое, што скаланае, перакульвае тваю душу. Учора знаёмы хлопец атрымаў ліст з Саюза, ад сваёй дзяўчыны: «Я не хачу з табой сябраваць, у цябе рукі запэцканыя...». Прыбег да мяне — я зразумею.
Пра дом мы ўсе думаем, але размаўляем мала. Ад забабоннасці. Вельмі хочацца вярнуцца. Куды мы вернемся? Пра гэта таксама маўчым. Толькі травім анекдоты:
—Дзеці, адкажыце, хто вашыя таты?
Усе цягнуць рукі ўверх:
—Мойтата — доктар.
—Мой тата — сантэхнік.
—Мой тата... у цырку працуе.
Маленькі Вова маўчыць.
—Вова, ты не ведаеш, хто твой тата?
—Раней ён быў лётчыкам, а цяпер працуе фашыстам у Афганістане.
Дома я любіла кніжкі пра вайну, а тут цягаю з сабой Дзюма. На вайне не хочацца размаўляць пра вайну. Чытаць пра вайну. Дзяўчаты хадзілі глядзець забітых... Казалі: ляжаць у адных шкарпэтках... He пайду... He люблю выязджаць у горад, у дуканы па пакупкі... Там на вуліцах шмат аднаногіх мужчынаў... дзеці на самаробных мыліцах... Я не магу прызвычаіцца... Я марыла зрабіцца журналісткай, а цяпер не ведаю, мне цяпер цяжка ў нешта верыць. Нешта любіць.
Вярнуся дадому, ніколі не паеду на поўдзень. Няма сілаў больш глядзець на горы. Калі я бачу горы, мне здаецца, што зараз пачнецца абстрэл. Аднойчы нас абстрэльвалі, а адна нашая дзяўчына стаяла на каленях, плакала і малілася... Жагналася... Цікава, пра што яна прасіла неба? Мы ўсе тут трохі скрытныя, ніхто да канца не раскрываецца. Кожны перажыў нейкае расчараванне...
А я ўвесь час плачу. Плачу пра тую кніжную маскоўскую дзяўчынку...
Служачая
—Што я там зразумеў? Дабро ніколі не выйграе. Зла ў свеце не памяншаецца. Чалавек жахлівы. А прырода прыгожая... I пыл. Увесь час поўны рот пяску. He можаш размаўляць...
Прачэсваем кішлак... Ідзём з хлопцам поруч. Ён адчыняе нагой дзверы ў дувал — і ў яго з кулямёта, расстрэльваюць ва ўпор. Дзевяць куляў... Свядомасць залівае нянавісцю... Мы расстралялі ўсіх, да апошняй хатняй жывёліны. У жывёлу, што праўда, страляць страшней.
Шкада. Я не даваў расстрэльваць вослікаў... У чым жа яны вінаватыя? У іх на шыі віселі амулеты, такія самыя, як у дзяцей... 3 імёнамі... Калі падпалілі пшанічнае поле, мне зрабілася не па сабе, бо я ж вясковы. Там згадвалася з мінулага жыцця толькі добрае, збольшага дзяцінства. Як ляжаў у траве сярод званочкаў і рамонкаў... Як смажылі на вогнішчы пшанічныя каласкі і елі...
Навокал было жыццё, якога мы не разумелі. Чужое. Таму забіваць было лягчэй, чым... (Маўчыць.) Чым калі б мы апынуліся ў знаёмых мясцінах. Падобных да нашых... Калі дакладна... Сказаць пра свае пачуцці... Агіда разам з гонарам — я забіў! Спёка стаяла такая, што жалеза лопалася на дахах дуканаў. Поле загарэлася адразу, выбухнула агнём. Яно пахла хлебам... Агонь падымаў угору і дзіцячы пах хлеба...
Там ноч не настае, а падае на цябе. Вось быў дзень, і ўжо — ноч. Світанак прыгожы... Вось быў ты хлопчык, і ўжо — мужчына. Гэта робіць вайна. Там ідзе дождж, і ты яго бачыш, але да зямлі ён не далятае. Глядзіш праз спадарожнік перадачы пра Саюз, згадваеш, што ёсць тое, іншае жыццё, але ў цябе яно ўжо не пранікае... Усё гэта можна расказаць... Усё гэта можна надрукаваць... Але штосьці крыўднае для мяне адбываецца... He магу перадаць сутнасці...
Што такое жыць з вайной, згадваць? Гэта значыць, што ты ніколі не бываеш адзін. Заўсёды вас двое, ты і яна — вайна... У нас невялікі выбар: забыць і маўчаць ці зрабіцца вар’ятам і крычаць. Другое... Гэта нікому не патрэбна... He толькі ўладзе, але і блізкім. Родным людзям. Вось вы прыйшлі... Навошта вы прыйшлі? He чалавечае гэта... (Нервова запальвае.)
Раз-пораз мне самому хочацца напісаць пра ўсё, што бачыў... Пра ўсё... Я — філолаг паводле адукацыі.
У шпіталі... Бязрукі, а ў яго на ложку сядзіць бязногі і піша ліст маці. Маленькая афганская дзяўчынка... Яна ўзяла ў савецкага салдата цукерку. Зранку ёй адсеклі абедзве рукі... Апісаць усё як было, і ніякіх развагаў. Ішоў дождж... I толькі пра гэта — ішоў дождж... Ніякіх развагаў — добра гэта ці кепска, што ішоў дождж. Дождж... Любая вада там не проста вада. 3 біклагі — амаль гарачая вада. Горкая на смак. Хавацца ад сонца няма дзе...
Пра што б я яшчэ напісаў?
Кроў... Убачыў першую кроў, мне зрабілася халодна, вельмі халодна. Зябка. Холад сярод спёкі за сорак градусаў... Сярод пекла...
Прывялі двух палонных... Аднаго трэба забіць, бо ў верталёце няма месца для дваіх, а адзін нам патрэбны як «язык». I я не мог прыняць рашэнне: каторага?
У шпіталі... Жывыя і мёртвыя змянялі адзін аднаго... I я іх ужо не разрозніваў, адзін раз паўгадзіны размаўляў з мёртвым...
Досыць! (Стукае кулаком па стале. Потым супакойваецца.)
Думаў... Мроіў, як першы раз буду начаваць дома. Пасля ўсяго... Вярталіся мы з надзеяй, што дома нас чакаюць з распасцёртымі абдымкамі. I раптам адкрыццё: нікому не цікава, што мы перажылі. У падворку стаяць знаёмыя хлопцы: «А, прыбыў? Добра, што прыбыў». Пайшоў на сустрэчу выпускнікоў у школу. Настаўнікі таксама ні пра што не распытваюць. Мая размова з дырэктарам школы:
Я:
—Трэба ўвекавечыць памяць тых, хто загінуў, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак.
Яна:
—Гэта былі двоечнікі, хуліганы. Як мы можам павесіць на школе мемарыяльную дошку ў іх гонар?
Маўляў, што вы такога гераічнага здзейснілі? Прайгралі вайну? А каму яна была патрэбная — Брэжневу і ягоным генералам? Фанатыкам сусветнай рэвалюцыі... Выходзіць, што мае сябры загінулі дарэмна... I я мог загінуць дарэмна... А мая мама ўбачыла мяне з акна і бегла праз усю вуліцу, крычала ад радасці. «Не, — кажу я сабе, — хай увесь свет перакуліцца, але гэта не перакуліцца: героі ў зямлі ляжаць. Героі!»
У інстытуце стары выкладчык мяне пераконваў:
—Вы сталі ахвярай палітычнай памылкі... Вас зрабілі саўдзельнікамі злачынства...
—Мне было тады васямнаццаць гадоў. А вам колькі? Калі ў нас там скура лопалася ад спёкі — вы маўчалі? Калі нас прывозілі ў «чорных цюлыіанах» — вы маўчалі? Слухалі, як грымелі на могілках салюты ды гралі ваенныя аркестры... Калі мы там забівалі — вы маўчалі? Цяпер раптам загаварылі: бессэнсоўныя ахвяры... памылка...
А я не хачу быць ахвярай палітычнай памылкі. I я буду за гэта біцца! Хай увесь свет перакуліцца, але гэта не перакуліцца: героі ў зямлі ляжаць. Героі! Я сам пра гэта некалі напішу... (Паўтарае пасля таго, як пасядзеў і супакоіўся.) Чалавек жахлівы... А прырода прыгожая...
Жахліва, што запомнілася прыгажосць. Смерць і прыгажосць.
Радавы, гранатамётчык
* * *
—Мне пашчасціла...
Я вярнуўся дадому з рукамі, нагамі, вачыма, не абпалены і не звар’яцелы. Мы ўжо там зразумелі, што
вайна — не тая, на якую ехалі. Вырашылі: давай даваюем, застанемся жывымі, вернемся дадому і там разбяромся...
Мы — першая замена тым, хто ўваходзіў у Афганістан. У нас не было ідэі, у нас быў загад. Загады не абмяркоўваюць, пачні абмяркоўваць — гэта ўжо не войска. Чытайце класікаў марксізму-ленінізму: «Салдат павінен быць як патрон, у любы час гатовы да стрэлу». Добра запомніў. На вайну едуць забіваць. Мая прафесія — забіваць. Я гэтаму вучыўся. Асабісты страх? Іншага могуць забіць, а мяне — не. Гэтага забілі, а мяне не заб’юць. Свядомасць не прымае такой магчымасці ўласнага знікнення. А ехаў я туды не смаркачом — трыццаць гадоў.
Я там адчуў, што такое жыццё. Тыя гады для мяне найлепшыя — так я вам скажу. Тут нашае жыццё шэранькае, маленькае: служба — дом, дом — служба. Там мы ўсё выпрабавалі, дазналіся. Паспыталі сапраўднага мужчынскага сяброўства. Пабачылі экзотыку: як клубіцца ранішні туман у вузкіх цяснінах, быццам дымавая завеса, бурубахайкі — расфарбаваныя, з высачэзнымі бартамі афганскія грузавікі, чырвоныя аўтобусы, у якіх людзі едуць уперамежку з авечкамі і каровамі, жоўтыя таксоўкі. Там ёсць месцы, падобныя да месяцовага краявіду, нешта фантастычнае, касмічнае. Адны вечныя горы, здаецца, чалавека на гэтай зямлі няма, адно камень жыве. I гэты камень у цябе страляе. Проста адчуваеш варожасць прыроды, нават ёй ты чужы. Мы віселі між жыццём і смерцю, і ў нашых руках таксама былі чыёсьці жыццё і чыясьці смерць. Ці ёсць што-небудзь мацнейшае за гэтае пачуццё? Як там пагулялі, мы нідзе больш не пагуляем. Як там нас кахалі жанчыны, яны нідзе больш так не будуць нас кахаць. Усё абвастралася блізкай смерцю,
мы ўвесь час круціліся, мітусіліся каля смерці. Шмат было розных прыгодаў, мне здаецца, я ведаю пах небяспекі, як яна пахне, калі бачыш сваю патыліцу трэцім вокам... Так, адкрываецца трэцяе вока... Я ўсё там пакаштаваў і выйшаў сухім з вады. Там было мужчынскае жыццё. У мяне настальгія... Афганскі сіндром...
Праведная ці няправедная была справа, ніхто тады не задумваўся. Мы рабілі тое, што нам загадвалі. Выхаванне, звычка. Цяпер, вядома, усё пераасэнсаванае, узважанае часам, памяццю, інфармацыяй і праўдай, якую нам адкрылі. Але гэта амаль праз дзесяць гадоў! А тады існаваў вобраз ворага, знаёмы з кніжак, са школы, з фільмаў пра басмачоў. Кінакарціну «Белае сонца пустыні» я разоў пяць глядзеў. I вось ён, вораг! I табе хапіла, дасталася... У нас... ува ўсіх... духоўны досвед вайны ці рэвалюцыі, іншых прыкладаў не ўнушылі.
Мы замянілі першых і сталі весела забіваць колікі будучых казармаў, сталовак, вайсковых клубаў. Выдалі пісталеты ТТ-44, часоў вайны, палітрукі з імі хадзілі. Імі можна застрэліцца або прадаць у дукане. Хадзілі як партызаны — хто ў чым, збольшага ў спартыўных трыко, красоўках. Я быў падобны да ўдалага салдата Швейка. Пяцьдзясят градусаў спёка, а начальства патрабуе гальштук і поўную форму... Згодна са статутам ад Камчаткі да Кабула...
У моргу — мяхізчалавечым мясам... Шок! Празпаўгода... Глядзім кіно... Трасёры на экран лятуць... Працягваем глядзець кіно... Гуляем у валейбол, пачынаецца абстрэл... Зірнулі, куды лятуць міны, гуляем далей... Фільмы прывозілі пра вайну, пра Леніна або як жонка здраджвае... Ён паехаў — яна з іншым... А ўсім хацелася камедыяў... Камедыяў зусім не прывозілі... Узяў бы аўтамат і разрадзіў у экран! Экран — тры-чатыры
сшытыя разам прасціны пад вольным небам, гледачы сядзяць на пяску. Раз на тыдзень памывачна-распівачны дзень. Пляшка гарэлкі — трыццаць чэкаў. Залатая! Везлі з Саюза... Згодна з інструкцыяй на мытні аднаму чалавеку дазволена везці дзве пляшкі гарэлкі і чатыры віна, а піва ў неабмежаванай колькасці. Піва зліваеш, заліваеш бутэлькі гарэлкай. Этыкетка «Баржомі», пакаштуеш — сорак градусаў. Закатаны слоік з сочывам, рукой жонкі хімічным алоўкам напісаныя этыкеткі «Чарнічнае», «Клубнічнае», адкрываеш — сорак градусаў. У нас сабаку звалі Вермут. Чырвонае вока, не жаўцее. Пілі «шпагу» — адпрацаваны спірт з самалётаў, антыфрыз — вадкасць для машыннага ахаладжэння. Папярэджваеш салдатаў:
—Піце ўсё, але антыфрыз не піце.
Праз дзень-два пасля таго, як прыбылі, клічуць доктара:
—Што?
—Новенькія антыфрызам атруціліся...
Наркотыкі курыў... Эфект розны... To «шубняк» нападаў, ходзіш замарочаны, то любая куля ляціць, а здаецца, што ў цябе цэляць. Нанач пакурыш... Пачынаюцца галюцынацыі... Усю ноч сям’ю бачу, жонку абдымаю... У некаторых былі каляровыя відзежы. Як кіно глядзіць... Першы час наркотыкі нам прадавалі ў дуканах, потым давалі бясплатна:
—Куры, рускі! На, куры... — Бачаты бегаюць і суюць салдатам.
Хочацца пасмяяцца... (Усміхаецца, але вочы сумныя.) Я не толькі страшнае, але і смешнае памятаю. Улюбёныя анекдоты...
—Таварыш падпалкоўнік, як пішацца ваша званне — разам ці асобна?
— Канечне, асобна. Праверачнае слова «пад сталом».
—Таварыш палкоўнік, дзе капаць?
—Ад плота і да абеду.
Паміраць неахвота... Незразумела і неахвота... Паскудныя думачкі... Навошта пайшоў у вайсковую вучэльню, а не ў будаўнічую? Кожны дзень з кімсьці развітваліся... Зачапіў абцасам расцяжку, пачуў шчаўчок дэтанатара і не ўпаў, як трэба ў такім выпадку, не прыціснуўся да зямлі, а здзіўлена азірнуўся на гук — і прыняў на сябе дзясяткі аскепкаў... Разарвала танк: днішча ўскрыла, як бляшанку ад кансерваў, павырывала каткі, тракі. Механік-кіроўца спрабаваў выбрацца праз люк, паказаліся толькі ягоныя рукі—далей не здолеў, згарэў разам з машынай. На ложак забітага ў казарме ніхто не хацеў класціся. З’явіўся новенькі, па-нашаму «заменшчык»:
—Спі пакуль тут... На гэтым ложку... Ты ўсё адно яго не ведаў...
Згадвалі часцей тых, у каго засталіся дзеці. Сіротамі будуць расці. Бязбацькавічы. Ну, а тых, хто нікога не пакінуў? Дзяўчаты новых жаніхоў знойдуць, а маці новых сыноў вырасцяць. Усё яшчэ не раз паўторыцца.
За вайну нам надзіва танна плацілі: нейкія два аклады, з якіх адзін пералічваўся ў дзвесце семдзесят чэкаў, з яго вылічвалі яшчэ складкі, падпіску на газеты, падатак ды іншае. У той час, як звычайнаму вольнанаёмнаму працаўніку на Салангу плацілі па тысячы пяцьсот чэкаў. Параўнайце з афіцэрскім акладам. Ваенныя радцы атрымлівалі ў пяць-дзесяць разоў болып. Няроўнасць выяўлялася на мытні... Калі везлі каланіяльны тавар... У кагосьці магнітафон і пара джынсаў, а ў кагосьці відэасістэма і да яе пяць-сем валізак даўжынёю з матрац, іх называлі «мара акупанта», салдаты ледзь валакуць. Колцы не вытрымлівалі, плюшчыліся.
У Ташкенце:
—3 Афгана? Дзяўчынку хочаш?.. Дзяўчынка як персік, дарагі, — заклікаюць у прыватны бардак.
—He, дарагі, дзякуй. Хачу дадому. Да жонкі. Білет патрэбны.
—За білет бакшыш давай. Італьянскія акуляры ёсць?
—Ёсць.
Пакуль даляцеў да Свярдлоўска, заплаціў сто рублёў і аддаў італьянскія акуляры, японскую хустку з люрэксам і французскі касметычны набор. У чарзе навучылі:
—Чаго стаіш? Сорак чэкаў у службовы пашпарт — праз дзень дома.
Бяру на ўзбраенне:
—Дзяўчына, мне да Свярдлоўска.
—Білетаў няма. Акуляры надзень і зірні на табло.
Сорак чэкаў у службовы пашпарт...
—Дзяўчына, мне да Свярдлоўска...
—Зараз спраўджу. Добра, што вы падышлі, тут адзін застаўся.
Прыязджаеш дадому ў адпачынак — трапляеш у абсалютна іншы свет—у сям’ю. Першыя дні нікога не чуеш, толькі бачыш. Дакранаешся да іх. Як вам расказаць, што такое палашчыць па галоўцы сваё дзіця... Зранку на кухні пах кавы і блінчыкаў. Жонка кліча снедаць...
Праз месяц з’язджаць. Куды, навошта — незразумела. Пра гэта не думаеш, пра гэта проста нельга думаць. Ведаеш адно: едзеш, таму што трэба. Служба такая. Уначы на зубах рыпіць афганскі пясок, мяккі як пудра ці мука. Толькі што ты ляжаў у чырвоным пыле... Або ў сухой гліне... Побач рыкалі БМП... Апрытомнеў, падхапіўся — не, ты яшчэ дома... З’язджаеш заўтра... Бацька папрасіў закалоць вепручка... Раней ён рэжа вепручка,
я не падыду, затыкаю вушы, каб не чуць гэтага віскату. Збягаў з дому.
Бацька:
—Давай дапамажы, — і дае нож.
Я кажу.
—Адыдзі, я сам... У сэрца трэба, сюды. —Узяўіпракалоў.
Кожны сам займаўся сваім уласным выратаваннем. Сам!
Я памятаю...
Сядзяць салдаты. Унізе ідзе стары з вослікам. Адзін з гранатамёта: шар-р-рах! Hi старога, ні восліка.
—Мальцы, вы што, з глузду з’ехалі? Стары і вослік... Што яны вам зрабілі?
—Учора таксама ішлі стары і вослік. Ішоў салдат. Стары і вослік прайшлі, салдат застаўся ляжаць...
—А можа, гэта іншы стары з іншым вослікам?
Нельга праліць першую кроў. Увесь час будзеш страляць ва ўчорашняга старога з учорашнім вослікам.
Даваявалі. Засталіся жывымі, вярнуліся дадому. Цяпер разбіраемся...
Капітан, артылерыст
•k it it
—Ніколі раней не малілася, цяпер малюся... У царкву на службу хаджу...
Я сядзела каля труны і пыталася: «Хто там? Ці ты там, сынку?». Толькі гэта і паўтарала: «Хто там? Адгукніся, сынку. Ты ў мяне вырас вялікі, а труна такая маленькая...».
Мінуў час. Я хацела даведацца, як загінуў мой сын. Звярнулася ў ваенкамат:
—Раскажыце, як загінуў мой сын? Дзе? Я не веру, што яго забілі. Мне здаецца, што я пахавала жалезную скрыню, а сын недзе жывы.
Ваенкам раззлаваўся і нават прыкрыкнуў:
—Гэтую інфармацыю пашыраць не належыць. А вы ходзіце і ўсім кажаце, што ў вас загінуў сын. Загад — інфармацыю не пашыраць!
...Суткі я мучылася, пакуль нарадзіла. Дазналася — сын! — і болі прайшлі: не дарэмна мучылася. 3 першых дзён баялася за яго, больш нікога ў мяне не было. Жылі мы ў бараку, жылі так: у пакоі стаяў мой ложак і дзіцячы вазок, і яшчэ два крэслы. Працавала я на чыгунцы стрэлачніцай, зарплата шэсцьдзесят рублёў. Вярнулася з больніцы — і адразу ў начную змену. 3 вазочкам на працу ездзіла. Вазьму з сабой плітку, накармлю яго, ён спіць, а я цягнікі сустракаю і праводжу. Падрос, стала аднаго дома пакідаць. Прывяжу за нагу да ложка і сыходжу. Ён вырас у мяне добры.
Паступіў у будаўнічую вучэльню ў Петразаводску. Я прыехала яго наведаць, ён пацалаваў мяне і кудысьці збег. Нават пакрыўдзілася. Заходзіць у пакой, усміхаецца:
—Зараз дзяўчаты прыйдуць.
—Якія дзяўчаты?
А гэта ён збегаў да дзяўчат пахваліцца, што да яго мама прыехала, каб яны прыйшлі і паглядзелі, якая ў яго мама.
Хто мне падарункі дарыў? Ніхто. Прыязджае на Восьмага сакавіка. Сустракаю на вакзале:
—Давай, сынку, дапамагу.
—Торба, мама, цяжкая. Ты вазьмі маю трубку чарцёжную. Але нясі асцярожна, там чарцяжы.
Я так і нясу, а ён правярае, як я нясу. Што там за чарцяжы? Дома ён распранаецца, я хутчэй на кухню:
як мае піражкі? Падымаю галаву: стаіць і трымае ў руцэ тры чырвоныя цюльпаны. Дзе ён іх узяў на Поўначы? У Карэліі? У анучку загарнуў і ў трубку чарцёжную, каб не змерзлі. А мне ніхто ніколі кветак не дарыў.
Улетку паехаў у будатрад. Вярнуўся якраз перад маім днём народзінаў:
—Мама, прабач, што не павіншаваў. Затое я табе прывёз... — I паказвае паведамленне на грашовы перавод.
Чытаю:
—Дванаццаць рублёў пяцьдзясят капеек.
—Ты, мама, забыла вялікія лічбы. Тысяча дзвесце рублёў...
—Такіх шалёных грошай ніколі ў руках не трымала і не ведаю, як яны пішуцца.
А ён такі задаволены:
—Цяпер ты адпачнеш, а я буду працаваць. Буду шмат зарабляць. Ты памятаеш, калі я быў маленькі, я абяцаў, што вырасту і буду цябе насіць на руках?
Праўда, такое было. I вырас ён метр дзевяноста шэсць ростам. Падымаў і насіў мяне, як дзяўчынку. Мабыць, таму мы так любілі адно аднаго, што ў нас нікога больш не было. Як бы я яго жонцы аддала, не ведаю. He вытрымала б.
Прыслалі позву ісці ў войска. Ён хацеў, каб яго ўзялі ў дэсантнікі:
—Мама, набіраюць у дэсантныя войскі. Але мяне, сказалі, не возьмуць, бо я са сваёй моцай ім усе стропы паабрываю. А ў дэсантнікаў такія прыгожыя берэты...
I ўсё ж ён трапіў у Віцебскую дэсантную дывізію. Прыехала да яго на прысягу. Нават не пазнала: выпрастаўся, перастаў саромецца свайго росту.
—Мама, чаму ты ў мяне такая маленькая?
—Бо я сумую і не расту, — яшчэ спрабавала жартаваць.
—Мама, нас пасылаюць у Афганістан, а мяне зноў не бяруць, бо я ў цябе адзін. Чаму ты не нарадзіла яшчэ дзяўчынку?
Калі яны прымалі прысягу, сабралася шмат бацькоў. Чую:
—Мама Жураўлёва тут? Мама, ідзіце і павіншуйце сына.
Я падышла і хачу яго павіншаваць, а ён жа метр дзевяноста шэсць, ніяк не дацягнуся да яго.
Камандзір загадвае:
—Радавы Жураўлёў, нагніцеся, хай мама вас пацалуе.
Ён нагнуўся і пацалаваў, і хтосьці нас у гэтую хвіліну сфатаграфаваў. Адзіны вайсковы здымак, які маю.
Пасля прысягі яго адпусцілі на некалькі гадзін, і мы пайшлі ў парк. Селі на траву. Ён зняў боты — а ногі сцёртыя ў кроў. У іх быў марш-кідок на пяцьдзясят кіламетраў, а ботаў сорак шостага памеру не было, і яму далі сорак чацвёрты. He скардзіўся, наадварот:
—Мы беглі з заплечнікамі, гружанымі пяском. Як ты думаеш, якім я прыбег?
—Мабыць, апошнім праз гэтыя боты.
—He, мама, я быў першым. Я зняў боты і бег, і пясок не высыпаў, як іншыя.
Мне хацелася зрабіць для яго нешта асаблівае:
—Можа, сынку, пойдзем у рэстаран? Мы ніколі з табой не былі ў рэстаране.
—Мама, купі мне лепей кілаграм ледзянцоў. Вось гэта будзе падарунак!
Перад адбоем мы развіталіся. Ён памахаў мне ўслед кульком з ледзянцамі.
Нас, бацькоў, размясцілі на тэрыторыі часткі ў спартзале на матах. Але мы толькі пад ранак паклаліся, усю ноч навылёт хадзілі вакол казармы, дзе спалі нашыя хлопцы. Зайграў горн, я падхапілася: павядуць на фіззарадку, раптам яшчэ раз яго ўбачу, хоць бы здалёк. Бягуць, усе ў аднолькавых паласатых саколках — прапусціла, не ўгледзела. Яны хадзілі шыхтам у прыбіральню, шыхтам на фіззарадку, шыхтам у сталоўку. Па адным ім не дазвалялі, бо калі хлопцы даведаліся, што іх пасылаюць у Афганістан, адзін у прыбіральні засіліўся, а яшчэ двое сабе вены перарэзалі. Іх пільнавалі.
Сядалі ў аўтобус, я адна з бацькоў не плакала. Нібыта штосьці мне падказвала, што бачыла яго ў апошні раз. Неўзабаве ён напісаў: «Мама, я бачыў ваш аўтобус, я так бег, каб убачыць цябе яшчэ раз». Калі мы сядзелі з ім у парку, па радыё спявалі: «Як праводзіла мяне мая маці». Пачую цяпер гэтую песню... (Ледзь стрымлівае слёзы.)
Другі ліст пачынаўся: «Прывітанне з Кабула...». Прачытала і так пачала крычаць, што прыбеглі суседзі. «Дзе закон? Дзе абарона? — Білася галавой аб стол. — Ён у мяне адзіны, нават за царом адзіных кармільцаў у войска не бралі. А тут на вайну паслалі». Упершыню пасля нараджэння Сашы пашкадавала, што не выйшла замуж, што няма каму мяне абараніць. Саша, бывала, дражніцца:
—Мама, чаму не выходзіш замуж?
—Бо ты мяне раўнуеш.
Засмяецца і прамаўчыць. Мы збіраліся жыць разам доўга-доўга.
Яшчэ колькі лістоў — і маўчанне, такое доўгае маўчанне, што я звярнулася да камандзіра часткі. I Саша тут жа піша: «Мама, не пішы болып камандзіру часткі, ведаеш, як мне дасталося? А я не мог табе напісаць, руку аса
ўкусіла. Прасіць кагосьці не хацеў, ты б спалохалася чужога почырку». Шкадаваў мяне, прыдумваў казкі, быццам бы я не глядзела штодня тэлевізар і не магла адразу здагадацца, што ён быў паранены. Цяпер, калі адзін дзень не было ліста, у мяне ногі адымаліся. Ён апраўдваўся: «Ну, як могуць лісты прыходзіць штодня, калі нам нават вадзічку раз на дзесяць дзён возяць?». Адзін ліст быў радасны: «Ура-ўра! Суправаджалі калонуўСаюз. Дайшлі да мяжы, далей не пусцілі, але мы хоць здалёк паглядзелі на сваю Радзіму. Нідзе лепшай зямлі няма». У апошнім лісце: «Калі я пражыву лета, я вярнуся».
Дваццаць дзявятага жніўня я вырашыла, што лета скончылася, купіла яму гарнітур, туфлі. Так і вісяць у шафе...
Трыццатага жніўня... Перад тым, як ісці на працу, зняла з сябе завушніцы і пярсцёнак. Чамусьці не магла насіць.
Трыццатага жніўня ён загінуў.
За тое, што засталася жывая пасля смерці сына, я павінна дзякаваць свайму брату. Ён тыдзень ляжаў начамі каля маёй канапы, як сабака. Вартаваў мяне. А ў мяне ў галаве было адно: дабегчы да балкона і скочыць з сёмага паверха... Памятаю, занеслі ў пакой труну, я легла на яе і мераю, мераю... Адзін метр, другі метр... Сын у мяне амаль двухметровы быў... Рукамі мерала, ці па росце труна... Як звар’яцелая, размаўляла з труной: «Хто там? Ці ты там, сынку?». Прывезлі ў зачыненай труне: вось, маці, твой сын... Аддаем табе... Я не магла яго пацалаваць апошні раз. Пагладзіць. Я нават не бачыла, у што ён апрануты...
Сказала, што месца на могілках сама яму выберу. Зрабілі мне два ўколы, і мы пайшлі з братам. На галоўнай алеі ўжо былі «афганскія» магілы.
—I майго сыночка сюды. Тут, са сваімі хлопцамі, яму будзе весялей.
Хто з намі быў, не памятаю, нейкі начальнік, хітае галавой:
—He дазволена іх хаваць разам. Раскідваем іх па ўсіх могілках.
Ой, нядобрая я зрабілася! Ой, нядобрая я цяпер... «Каб табе толькі не ўзлавацца, Соня. Толькі не ўзлавацца», — маліў брат. А як мне добрай быць? Па тэлевізары паказваюць іхні Кабул... А я б узяла кулямёт і ўсіх перастраляла, сяду ля тэлевізара і «страляю»... Гэта яны майго Сашу забілі. А адзін раз паказалі старую жанчыну, відаць, афганскую маці. Яна проста на мяне глядзела... Я падумала: «А там жа ейны сын, можа, яго таксама забілі?». Вось пасля яе я перастала «страляць».
Я не вар’ятка, але я яго чакаю... Апавядалі такі выпадак: прывезлі маці труну, яна яе пахавала. А праз год сын вяртаецца... I я чакаю. Я не вар’ятка.
Маці
•к -к іс
—Ад самага пачатку... Я пачну з таго моманту, калі для мяне ўсё рухнула. Усё рассыпалася...
Хадзілі на Джэлалабад... Стаіць ля дарогі дзяўчынка, гадоў сямі... У яе перабітая рука вісіць, як у разарванай цацкі з анучаў, на нейкай нітачцы. Вочы-масліны неадрыўна глядзяць на мяне... У шоку ад болю... Я саскочыў з машыны, каб узяць яе на рукі і аднесці да нашых медсёстраў... Яна ў дзікай вусцішы, як звераня, адскоквае ад мяне і крычыць, яна ўцякае і крычыць. Ручка боўтаецца, вось-вось зусім адляціць... Я таксама бягу і крычу... Даганяю, прыціскаю да сябе, гладжу. Яна
кусаецца, драпаецца, уся дрыжыць. Нібыта яе нейкая дзікая жывёліна схапіла, а не чалавек. I мяне, як громам, уражвае думка: яна не верыць, што я хачу яе ўратаваць, яна думае — я хачу яе забіць... Рускія нічога іншага не могуць, яны адно забіваюць...
Міма праносяць насілкі: на іх сядзіць старая афганка і ўсміхаецца.
Нехта пытаецца:
—Куды яе ранілі?
—У сэрца, — кажа медсястра.
А ехаў туды, вочы, як ува ўсіх, гарэлі — я там камусьці патрэбны. Я могжыццё дзеля гэтага аддаць! Якяна ад мяне ўцякала... Як дрыжала! He забуду...
Там сноў пра вайну не сніў. А тут уначы ваюю. Даганяю гэтую маленькую дзяўчынку... Вочы-масліны...
—Трэба мне да псіхіятра? — спытаўся ў сваіх хлопцаў.
—Чаго?
—Ваюю.
—Мы ўсе ваюем.
He думайце, што гэта былі супермены... 3 цыгарэтай у зубах сядзелі на забітых і бляшанку тушаніны адчынялі... Кавуны елі... Лухта! Звычайныя пацаны. На нашым месцы мог апынуцца любы — і той, хто сёння судзіць: «Вы там забівалі...». Мне ўмазаць у гэтую пысу хочацца! He быў там... He судзі! Вы ніколі не зможаце стаць з намі побач. I ніхто не мае права нас судзіць. Хаця б зразумейце... Паспрабуйце... Нас пакінулі з гэтай вайной сам-насам. Маўляў, самі разбірайцеся. Мы ходзім вінаватыя, мусім апраўдвацца... Або маўчаць... Перад кім апраўдвацца? Нас паслалі, мы паверылі. I з гэтым там гінулі. He трэба ставіць побач тых, хто туды пасылаў, і тых, хто там быў. У мяне загінуў сябра... Маёр
Саша Кравец... Скажыце ягонай маме, што ён вінаваты... Скажыце ягонай жонцы... Ягоным дзецям... «У вас усё нармальна», — сказаў мне доктар. Якія ж мы нармальныя?! Мы столькі ў сабе прынеслі...
Там зусім па-іншаму адчувалася Радзіма. Звалі — Саюз. Дэмбеляў праводзілі:
—Вы ўжо там пакланіцеся Саюзу.
Здавалася, за нашай спінай нешта вялікае і моцнае, і яно нас заўсёды абароніць. Але памятаю: выйшлі з бою, са стратамі — забітыя, цяжкапараненыя... Увечары глядзім тэлевізар, каб пераключыцца: што там у Саюзе? У Сібіры збудаваны новы завод-гігант, англійская каралева дала абед у гонар высокага госця... У Варонежы падлеткі згвалцілі дзвюх дзяўчатак-школьніц, ад нуды. У Афрыцы прынца забілі... Наша адчуванне: мы нікому не патрэбныя, краіна жыве сваім...
Першым не вытрымаў Саша Кучынскі:
—Выключы! Або я зараз расстраляю тэлевізар.
Пасля бою па рацыі дакладваеш:
—Запішыце: «трохсотых» — шэсць, «нуль — дваццаць першых» — чатыры.
«Трохсотыя» — параненыя, «нуль — дваццаць першыя» — забітыя. Глядзіш на забітага і думаеш пра ягоную маці: я вось ведаю, што ейны сын загінуў, а яна яшчэ не. Ці перадалося ёй? Яшчэ горш — упаў у рэчку ці ў прорву, цела не знайшлі. Маці паведамляюць — прапаў без вестак. Чыя гэта была вайна? Вайна мацярок, яны ваявалі. I да смерці будуць ваяваць. Адходжваць, адмольваць нас. Нашы душы. А ўвесь народ не пакутаваў. Народ не ведае. Яму казалі, што мы ваюем з «бандамі». Статысячнае рэгулярнае войска дзевяць гадоў не можа перамагчы раз’яднаныя жменькі «бандытаў»? Армія з найнавейшай тэхнікай... He дай Бог трапіць
пад абстрэл нашай артылерыі, калі цэль апрацоўваюць рэактыўныя ўстаноўкі «Град» ці «Ураган»... Тэлеграфныя слупы лятуць. Гатовы залезці ў зямлю, як дажджавы чарвяк... А ў «бандытаў» — кулямёты-максімы, якія мы адно ў кіно бачылі. А «Стынгеры», японскія безадкаткі... Гэта ўжо потым у іх з’явіліся... Прывядуць палонных, худыя, змардаваныя людзі са спрацаванымі сялянскімі рукамі... Якія ж гэта бандыты! Гэта народ!
Мы там зразумелі: ім гэта не трэба... А калі ім не трэба, то навошта гэта нам? Праязджаеш паўз кінутыя кішлакі... Яшчэ дымок ад вогнішча віецца, ежай пахне. Ідзе вярблюд і кішкі за сабой цягне, быццам гарбы свае размотвае. Трэба дастрэльваць... А свядомасць усё-ткі запраграмаваная на мірнае жыццё — дабіць не можаш. Рука не адразу падымаецца. Іншы возьме і пальне ў вярблюда. А проста так! Ад нуды, ад дурасці. У Саюзе б за такое пасадзілі, а тут — герой! Бандытам помсціць. Чаму васямнаццаці-дзевятнаццацігадовыя забіваюць лягчэй, чым, напрыклад, трыццацігадовыя? Ім не шкада. Пасля вайны я раптам адкрыў, якія жахлівыя дзіцячыя казкі. Увесь час у іх кагосьці забіваюць, Баба Яга наагул у печцы людзей смажыць, а дзецям не страшна. Яны плачуць вельмі рэдка.
Але хацелася застацца нармальным. Прыехала да нас спявачка. Прыгожая жанчына, песні ў яе задушэўныя. А там так сумуеш па жанчыне, чакаеш яе, як блізкага чалавека. Яна выйшла на сцэну:
—Калі ляцела да вас, мне далі пастраляць з кулямёта. 3 якой радасцю я страляла...
Заспявала, а на прыпеве просіць:
—Хлопчыкі, ну пляскайце! Пляскайце, хлопчыкі!
Ніхто не пляскае. Маўчаць. I яна сышла, канцэрт сарваўся. Супердзяўчынка прыехала да суперхлопчыкаў.
А ў гэтых хлопчыкаў у казармах штомесяц восем-дзесяць пустых ложкаў... Тыя, што на іх спалі, ужо ў лядоўні... У моргу... А ў казармах толькі лісты па дыяганалі на ложках... Ад мамы, ад любай дзяўчыны: «Ляці з прывітаннем, вярніся з каханнем...».
Выжыць на гэтай вайне было галоўным. He падарвацца на міне, не згарэць на бронетранспарцёры, не зрабіцца мішэнню для снайпера. А для некаторых — выжыць і нешта з рэчаў прывезці: тэлевізар, дублёнку... Магнітафон круты... Хадзіў жарт, што пра вайну ў Саюзе даведваюцца ў камісійных крамах. Па новым тавары. Узімку едзеш па нашым Смаленску — дзяўчаты ў афганскіх футрах. Мода!
У кожнага салдата на шыі вісеў амулецік.
—Што ў цябе? — спытаешся.
—Малітаўку мама дала.
Калі я вярнуўся, мама прызналася:
—Толя, ты не ведаеш, я цябе загаварыла, таму ты жывы і цэлы.
Сыходзілі ў рэйд: адну цыдулку кладзеш у верхнюю частку вопраткі, іншую — у ніжнюю. Падарвешся — нейкая частка застанецца: верхняя ці ніжняя. Яшчэ насілі бранзалеты з гравіроўкай: прозвішча, група крыві, рэзус і асабісты нумар афіцэра. Ніколі не казалі: «Я пайду» — «Паслалі». He вымаўлялі слова «апошні».
—Давай зойдзем апошні раз...
—Ты што, здурнеў? Няма такога слова... Крайні... ну, чацвёрты, пяты... А гэтым тут не карыстаюцца.
У вайны падступныя законы: сфатаграфаваўся перад тым, як ісці на баявыя, — забілі, пагаліўся — забілі. Першымі гінулі тыя, што прыехалі з гераічнымі памкненнямі, з блакітнымі вачыма. Сустрэў такога: «Буду героем!». Загінуў адразу ж. На аперацыі — тут жа
ляжым, тут жа, выбачайце, патрэбу спраўляем. Салдацкая прыказка: лепей таптацца ва ўласным лайне, чым самому зрабіцца лайном на мінах. Нарадзіўся ў нас свой жаргон: «борт» — самалёт, «бронік» — бронекамізэлька, «зялёнка» — кусты і зарасці чароту, «вяртушка» — верталёт, «глюкі» — тое, што бачыш пасля наркотыкаў, «падскочыў на міне» — падарваўся, «заменшчык» — хто дадому едзе. Столькі прыдумалі, што «афганскі» слоўнік можна скласці. А гінулі найбольш у першыя месяцы і ў апошнія. У першыя — бо зашмат цікаўнасці, у апошнія — вартавыя цэнтры адключаюцца, прыходзіць атупленне, уначы не можаш зразумець: дзе я, што я, навошта? Ці са мной гэта? Заменшчыкі не спяць паўтара-два месяцы. У іх свой адлік часу: сорак трэцяга сакавіка ці пяцьдзясят шостага лютага, гэта значыць — павінен быў замяніцца ў канцы сакавіка ці ў канцы лютага. Вельмі моцна чакаеш. Меню ў сталоўцы: чырвоная рыба — кілька ў тамаце, белая рыба — кілька ў алеі — раздражняе, клумбы з кветкамі пасярэдзіне гарнізона — раздражняюць, анекдоты, над якімі яшчэ нядаўна надрываўся ад рогату, — не падабаюцца. Дзіўна, што яшчэ ўчора і заўчора было смешна. А што тут смешнага?
Прыехаў афіцэр у Саюз у камандзіроўку. Зайшоў у цырульню. Дзяўчына пасадзіла яго ў фатэль:
—Як абстаноўка ў Афганістане?
—Нармал ізуецца...
Праз некалькі хвілін:
—Як абстаноўка ў Афганістане?
—Нармалізуецца...
Мінула яшчэ трохі часу:
—Як абстаноўка ў Афганістане?
—Нармалізуецца...
Пастрыгся, пайшоў. У цырульні дзівяцца:
—Навошта мучыла чалавека?
—А як спытаю пра Афганістан, у яго валасы ўстаюць дыба — лягчэй стрыгчы.
Я анекдоты люблю. Чухню ўсялякую. А задумацца сур’ёзна — страшна.
Савецкага лётчыка збілі над В’етнамам, можна памяняць — над Афганістанам... Амерыканскія «цээрушнікі» паказваюць яму дэталі збітага самалёта: скажы, што за дэталь? Гэтая... I гэтая... Ён маўчыць. Яго б’юць, ён маўчыць. А потым адбыўся абмен палоннымі, ён вяртаецца ў родную частку — у яго пытаюцца: «Як там у палоне? Цяжка?». Адказвае: «Ды не, увогуле не вельмі цяжка, але матчастку вучыць трэба. Моцна за гэта б’юць».
Цягне назад — не на вайну, а да тых людзей. Чакаеш-чакаеш, а з’язджаць у апошні дзень шкада, здаецца, ува ўсіх бы ўзяў адрасы. Ува ўсіх!
У Люціка... Так звалі Валерку Шырокава, крохкі, зграбны. Раптам возьме і запяе штосьці: «Рукі нібы люцікі...». А характар жалезны, лішняга слова не скажа. Быў у нас жмінда, усё збіраў, купляў, мяняў. Валерка ўстаў перад ім, выцягнуў са свайго партманэ дзвесце чэкаў, паказаў і тут жа на вачах у таго, адурэлага... разадраў на дробныя кавалачкі. I моўчкі выйшаў.
У Сашы Рудзіка... Мы з ім у рэйдзе сустракалі Новы год. Ялінка — аўтаматы паставілі пірамідай, цацкі — павесілі гранаты. А на машыне-ўстаноўцы «Град» зубной пастай напісалі: «3 Новым годам!!!». Чамусьці тры клічнікі. Саша добра маляваў. Я прывёз дадому прасціну з яго краявідам: сабака, дзяўчынка і клёны. Гор ён не маляваў, горы мы там знелюбілі. Любога спытай: «Па чым сумуеш?» — «У лес хачу... У рацэ скупацца... Малака вялікі кубак выпіць...».У Ташкенце ў рэстаране падыходзіць афіцыянтка:
—Міленькія, малако бераце?
—Па дзве шклянкі звычайнай вады. А малако заўтра будзем піць. Толькі прыехалі...
3 Саюза кожны вёз валізку сочыва і бярозавы венік. Там жа эўкаліптавыя прадаюцца — мара! He, везлі свае, бярозавыя...
У Сашыка Лашчука... Хлопец чысты. Часта пісаў дадому. «У мяне бацькі старэнькія. Яны не ведаюць, што я тут. Я ім прыдумляю пра Манголію». Прыехаў з гітарай і паехаў з гітарай. Там розныя людзі былі. He ўяўляйце нас аднолькавымі. A то спачатку пра нас маўчалі, потым сталі ўяўляць усіх героямі, цяпер зрынаюць з п’едэстала, каб потым забыць. Там жа адзін мог рыўком легчы на міну і ўратаваць незнаёмых яму хлопцаў, а іншы — падысці да цябе і прасіць: «Хочаце, мыць вам бялізну буду, толькі не пасылайце на баявыя!».
Ідуць КамАЗы, і на дахах буйнымі літарамі: Кастрама, Дубна, Ленінград, Набярэжныя Чаўны... Або: «Хачу ў Алма-Ату!». Ленінградзец знаходзіў ленінградца, кастраміч — кастраміча... Абдымаліся, як браты. I ў Саюзе мы як браты. Ну, хто яшчэ з маладых можа сёння ісці па вуліцы з мыліцай і новенькім ордэнам? Толькі свой. Мой брат... Наш брат... Абдымемся, іншы раз толькі на лаўцы пасядзім і выкурым па цыгарэце, а нібыта прагаварылі цэлы дзень. У нас ува ўсіх дыстрафія... Там гэта была неадпаведнасць вагі росту... Тут — неадпаведнасць пачуццяў магчымасці выказацца, выплеснуцца ў словах, ва ўчынках. Мы — дыстрофікі ў гэтым жыцці.
Ехалі ўжо з аэрапорта ў гатэль. Першыя гадзіны дома. Маўчым, прыціхлі. У адно імгненне ўва ўсіх нервы не вытрымалі, і разам выдыхнулі кіроўцу:
— Каляіна! Каляіна! Трымай каляіну!
Потым рогат. Потым — шчасце: дык мы ж у Саюзе! Можам па ўзбочыне ехаць... Па каляіне... Па ўсёй зямлі... П’янееш ад гэтай думкі...
Праз колькі дзён мы адкрылі:
—Хлопцы! Мы ўсе сутулыя.
He маглі хадзіць не сагнуўшыся. Развучыліся. Я сябе паўгода да ложка прывязваў, каб выпрастацца.
Сустрэча ў Доме афіцэраў. Пытанні: «Раскажыце пра рамантыку службы ў Афганістане», «Ці забівалі вы асабіста?». Асабліва дзяўчатам падабаюцца крыважэрныя пытанні. Казычуць сабе нервы. Пытаюцца: «А вы маглі не паехаць у Афганістан?». Я? Я... У нас адмовіўся толькі адзін — камандзір батарэі, маёр Бандарэнка:
—Радзіму пайду абараняць. А ў Афганістан не паеду.
Адразу суд афіцэрскага гонару — пагарда за баязлівасць! Як гэта для мужчынскага самалюбства? Пятлю на шыю, пісталет — да скроні? Тут жа яго панізілі пасадай, як мы кажам, рассыпалі зорку: з маёра зрабіўся капітанам. I ў будаўнічы батальён. Праз гэта прайсці? Выгналі з партыі. I праз гэта? Выгналі з войска. I праз гэта? Яшчэ жахлівей, чым на вайну трапіць. Сорак пяць гадоў... 3 іх трыццаць пяць у войску: сувораўская вучэльня, ваенная акадэмія... Што яму рабіць у мірным жыцці? 3 нуля пачынаць?
—Што ты можаш? — пытаюцца ў афіцэра.
—Mary камандаваць ротай. Mary камандаваць узводам і батарэяй.
—Што яшчэ можаш?
—Mary капаць.
—Што яшчэ?
—Mary не капаць...
На мытні ў мяне размагніцілі касеты з канцэртам Разэнбаўма.
—Хлопцы, песні ж класныя!
—А ў нас, — паказваюць мне, — ёсць спіс, якія песні можна везці, а якія не.
Прыехаў у Смаленск: з кожнага акенца студэнцкіх інтэрнатаў гучыць Разэнбаўм...
А цяпер — трэба рэкеціраў напалохаць, прыходзіць міліцыя:
—Давайце, хлопчыкі, дапамажыце.
Нефармалаў разагнаць:
—Паклічам «афганцаў».
Маўляў, «афганцу» звыкла, яму гэта раз плюнуць: моцныя кулакі, слабая галава. Усе баяцца. Ніхто не любіць.
Калі вам баліць рука, вы не адсякаеце сабе руку. Вы яе пестуеце, каб яна загаілася. Вы яе лекуеце.
Чаму мы збіраемся? Ратуемся разам... Але дадому вяртаешся адзін...
Маёр, прапагандыст артпалка
* * *
—Кожную ноч... Я сню той самы сон, усё пракручваецца нанова. Усе страляюць, і я страляю. Усе бягуць, і я бягу. Падаю, прачынаюся.
Я — на шпітальным ложку... Я прачынаюся... Рыўком хачу скінуць сябе з ложка, каб выйсці ў калідор пакурыць. I тут згадваю: ног няма... Тут вяртаюся ў сапраўднасць...
Я не хачу нават чуць пра палітычную памылку! He хачу ведаць! Калі гэта памылка, тады вярніце мне мае ногі... (У адчаі адкідвае ад сябемыліцы.)
—Прабачце... Прабачце...
(Пасядзеў моўчкі і астыў.)
Вы? Вымалі калісьці з кішэні забітага неадпраўленыя лісты: «Любая...», «Дарагія...», «Каханая...»? Вы бачылі салдата, прастрэленага адначасова крамянёвай пішчаллю і кітайскім аўтаматам?
Нас туды паслалі, мы выконвалі загад. У войску ты спачатку павінен выканаць загад, а потым можаш яго абскардзіць. Табе сказалі: наперад! Значыць, наперад. А не — партбілет аддай. Званне аддай. Прысягу даваў? Позна піць баржомі, калі ныркі адмовілі. «Мы вас не пасылалі туды». — «А хто пасылаў?».
Там я меў сябра. Я сыходзіў у бой, ён са мной развітваўся. Я вяртаўся, ён абдымаў мяне — жывы! Такога сябра ў мяне тут не будзе...
На вуліцу я рэдка выходжу. Яшчэ саромеюся...
Вы калісьці прышпільвалі ці бачылі зблізку нашы пратэзы? На іх ходзіш і баішся шыю скруціць. Кажуць, у іншых краінах «пратэзнікі» на горных лыжах катаюцца, гуляюць у тэніс, танчаць. Купіце іх на валюту замест французскай касметыкі... Замест кубінскага цукру... Мараканскіх апельсінаўды італьянскай мэблі...
Мне дваццаць два гады, усё жыццё наперадзе. Трэба жонку шукаць. Была дзяўчына. Сказаў ёй: «Я цябе ненавіджу», — каб яна сышла. Шкадавала. А я хачу, каб кахала.
Сніцца дом... Рабіна між лістоў... Сніцца ціхі ўзлесак, поўны кветак. Восемдзесят... Дзевяноста... Сто... Што ты мне, зязюля, шчодра гэтак?
3 нашых песень... Улюбёная... А часам нават адзін дзень не хочацца пражыць...
Але нават цяпер мрою: хоць бы адным вокам зірнуць на той куточак зямлі. Біблейскай пустыні... Нас усіх цягне туды... Так цягне, калі стаіш ля прорвы ці высока над вадой. Так цягне, што галава кружыцца...
Вайна скончылася... Цяпер нас паспрабуюць забыць, схаваць кудысьці падалей. Запіхнуць. Так ужо было ў фінскую... Колькі кніг напісана пра Вялікую Айчынную — і нічога пра фінскую... Ніхто не любіць згадваць прайграную вайну. I я праз дзесяць гадоў прызвычаюся, мне будзе напляваць.
Ці забіваўя там? Забіваў! А вы што—хочаце, каб мы там засталіся анёламі? Вы чакалі — анёлы вернуцца...
Старшы лейтэнант, камандзір мінамётнага ўзвода
—Служыў на Далёкім Усходзе...
Выклікалі да камандзіра часткі. Дзяжурны тэлефаніст прынёс тэлеграму: «Накіраваць старшага лейтэнанта Іванова ў штаб арміі для разгляду пытання пра яго перавод у Туркестанскую ваенную акругу для далейшага праходжання службы». Дата і час. Чакаў, што пашлюць на Кубу, бо, калі праходзіў медкамісію, гаворка ішла пра краіну з гарачым кліматам.
Спыталі:
—Вы не супраць, калі мы вас пашлём у замежную камандзіроўку?
—He, не супраць.
—Паедзеце ў Афганістан.
—Так.
—Вы ведаеце: там страляюць, забіваюць...
—Так...
У Саюзе ў сапёраў якое жыццё? Капаюць рыдлёўкай, дзяўбуць кіркай. Ахацелася скарыстаць тое, чаму вучылі ў вучэльні. Сапёры на вайне заўсёды патрэбныя. Я ехаў вучыцца ваяваць.
3 усіх, каго выклікалі, адмовіўся адзін. Яго выклікалі тры разы:
—Вы не супраць, калі мы вас пашлём у замежную камандзіроўку?
—Я супраць.
Яму не пазайздросціш. Тут жа атрымаў вымову, яго афіцэрскае імя цяпер заплямленае, і прасоўвання па службе не будзе. Адмаўляўся ён па стане здароўя, у яго ці то гастрыт быў, ці то язвавая хвароба. Але на гэта не паглядзелі: гарачы клімат ці не гарачы, прапанавалі — мусіш ехаць. Ужо друкаваліся спісы.
3 Хабараўска шэсць дзён да Масквы ехаў цягніком. Праз усю Расію, праз сібірскія рэкі, па беразе Байкала. Праз суткі ў правадніцы скончылася заварка, на другія суткі зламаўся тытан. Родныя сустрэлі. Паплакалі. Але калі трэба, то трэба.
...Адкрыўся люк — сіняе-сіняе неба, у нас толькі над ракой бывае такое сіняе неба, як там. Шум, крык, але ўсе свае. Хто сустракае заменшчыка, хто сяброў, хто перадачу ад родных з Саюза чакае. Загарэлыя ўсе, вясёлыя. Ужо не верылася, што дзесьці бывае трыццаць пяць градусаў марозу, браня замярзае. Першага афганца ўбачыў на перасылцы праз плот з калючага дроту. Акрамя цікаўнасці, іншых пачуццяў не адчуваў. Звычайны чалавек.
Атрымаў паперы ў Баграм на пасаду камандзіра інжынерна-дарожнага ўзвода ў сапёрным батальёне...
Уставалі раненька і выпраўляліся як на працу: танк з тралам, група снайпераў, сабака мінна-вышуков
і дзве бээмпэшкі для баявога прыкрыцця. Першыя кіламетры ехалі на брані. Адтуль добра відаць сляды: дарога пыльная, пыл ляжыць пудрай, як снег. Птушка сядзе — знак застаецца. Калі ўчора прайшоў танк, глядзі пільна: у след ад танкавых тракаў могуць міну закапаць. Пальцамі намалююць тракі, а свае сляды замятуць мяшком ці чалмой. Дарога круцілася паўз два мёртвыя кішлакі, людзей там не было, адна абгарэлая гліна. Цудоўны схоў! Заўсёды будзь напагатове. Кішлакі засталіся пазаду, злазім з брані. Цяпер так: наперадзе сабака бяжыць, віляе туды-сюды, а за ёй ідуць сапёры са шныпарам. Ідуць і праколваюць зямлю. Тут ужо з табой Бог, твая інтуіцыя, твой досвед, чуццё. Там галінка зламаная, там жалезка нейкая тырчыць, учора яе не было, там камень. Яны ж і для сябе знакі пакідалі, каб самім не падарвацца.
Адна жалезка, другая... Нейкі болт... Нібыта ў пыле валяюцца... А пад зямлёй батарэйкі... Дроцік да бомбы ці да скрыні з тратылам... Супрацьтанкавая міна чалавека «не чуе»... Яна спрацоўвае пры нагрузцы дзвесце пяцьдзясят-трыста кілаграмаў. Першы падрыў... Я адзін застаўся сядзець на танку, маё месца было каля рулі, вежа абараніла, астатніх хваляй знесла. Адразу абмацаў сябе, спраўдзіў: галава на месцы? Рукі, ногі на месцы? Паехалі далей.
Наперадзе яшчэ адзін падрыў... Лёгкі браніяваны цягач напароўся на моцны фугас... Цягач раскалоўся напалам, яміна тры метры даўжынёй, а глыбіня — чалавечы рост. Цягач вёз міны, каля двухсот мінаў для мінамёта... Міны ў кустах, на ўзбочыне... Веерам ляжаць... Ехалі пяцёра салдатаў і старшы лейтэнант, мы з ім колькі разоў вечарам удвух сядзелі, курылі, размаўлялі. Нікога ў жывых не засталося.
Вельмі дапамагалі сабакі, яны — як людзі. Таленавітыя і бяздарныя, з інтуіцыяй і без інтуіцыі. Вартавы засне, а сабака не. Я любіў Арса. Да нашых салдатаў лашчыўся, а на афганскіх брахаў. У іх форма была больш зялёная, чым нашая, жаўтаватая. Але як ён разрозніваў? Міны чуў за некалькі крокаў... Упрэцца ў зямлю, хвост трубой: не падыходзь! Мінныя пасткі розныя... Найнебяспечнейшыя — самаробныя міны, яны не паўтараліся, у іх нельга было ўлавіць заканамернасць. Тэхнічны закон! Стаіць іржавы чайнік, а ў ім выбухоўка... У магнітафоне, у гадзінніку... У кансервавай бляшанцы... Тых, хто ішоў без сапёраў, называлі смяротнікамі. На дарозе міны, на сцяжынцы ў гарах міны, у доме міны... Сапёры ідуць першымі, як выведнікі...
Тапталіся ў акопчыку... Ужо быў у ім падрыў, парабавалі ўжо, два дні ў ім тапталіся ўсе... А я скочыў зверху — выбух! Прытомнасці не губляў... На неба паглядзеў... Неба свеціцца... У сапёраў падчас падрыву заўсёды першая рэакцыя: паглядзець на неба. Ці цэлыя вочы? На прыкладзе аўтамата насіў жгут, гэтым жгутом мяне перавязалі. Вышэй каленяў... А я ўжо ведаў: дзе жгут накладаюць, там потым і адразаюць тры-пяць сантыметраў вышэй за адрыў.
— Куды ты жгут кладзеш? — крычу салдату.
—У вас да калена, таварыш старшы лейтэнант.
Пятнаццаць кіламетраў мяне яшчэ везлі ў медсанбат. Паўтары гадзіны заняло. Там прамылі, зрабілі навакаінавую блакаду. У першы дзень нагу рэзалі, піла загудзела, як цыркулярка, — страціў прытомнасць. На другі дзень вочы аперавалі. Падчас падрыву полымя ўдарыла ў твар. Вочы, можна сказаць, зацыравалі, дваццаць два швы было. Здымалі па два-тры на дзень, каб вочны яблык не рассыпаўся. Падыдуць, ліхтарыкам пасвецяць
злева, справа: ці ёсць адчуванне святла, ці на месцы сеткавіна?
Колер уліхтарыка чырвоны... Павінен быць наймацнейшы колер...
Я мог бы напісаць апавяданне, як афіцэр ператвараецца ў надомніка. Збіраю электрапатроны, электраразеткі... Сто штук штодня. Шнуркі заклёпваю. Якія? Чырвоныя, чорныя, белыя — не ведаю... He бачу... Амаль сляпы. He татальна, але болей здагадваюся, разумею, чым бачу. Сеткі вяжу. Скрыначкі клею. Раней думаў, што толькі вар’яты гэтым займаюцца... Трыццаць сетак на дзень... Ужо норму выконваю...
У сапёраў было мала шанцаў вярнуцца цэлымі ці ўвогуле вярнуцца, асабліва з ротаў размінавання, спецразмінавання. Ці паранены, ці забіты. Мы ходзім на аперацыю — не развітваемся за руку. У дзень падрыву новы камандзір роты паціснуў мне руку. Ён ад душы, яго ніхто не папярэдзіў. I я падарваўся... Хочаш вер, хочаш не вер. Існавала павер’е: сам напрасіўся ў Афганістан — дабром гэта не скончыцца, паслалі — справа службовая, можа, і пранясе. Вернешся.
Што мне цяпер сніцца? Доўгае міннае поле... Складаю фармуляр: колькасць мінаў, чарцёж шэрагаў і арыенціры, па якіх можна іх знайсці. I гэты фармуляр у мяне згубіўся, у нас яны часта губляліся... Ці бярэш фармуляр, там арыенцір — дрэва, а яно згарэла... Ці груда камянёў, а іх падарвалі ўжо... Ніхто не хадзіў, не спраўджваў. Баяліся. Самі маглі падарвацца на сваіх мінах. Я бачу ў сне, што каля майго міннага поля бегаюць дзеці... Яны не ведаюць, што там міны... Мне трэба крыкнуць: «Там міны! He хадзіце!..». Мне трэба іх апярэдзіць. Я бягу. У мяне зноў дзве нагі... I я бачу...
Але гэта толькі ўначы, толькі ў сне...
Старшы лейтэнант, сапёр
•к it it
—У мяне не атрымліваецца як ува ўсіх... Такое жыццё ўмяне не атрымліваецца...
Гэта, можа быць, бязглузда... 3 гэтай вайной... Але я чалавек рамантычны, я думаю, што па-сапраўднаму я яшчэ не жыла і не жыву, я заўсёды адно мару пра жыццё. Прыдумляю яго, уяўляю. У першы ж дзень, калі я туды прыбыла, мяне выклікаў начальнік шпіталя: «Што вас прымусіла сюды прыехаць?». Ён не разумеў... Мужчына...
Я павінна была расказаць яму ўсё сваё жыццё. Чужому, незнаёмаму мужчыну... вайскоўцу... Як на плошчы... Вось у гэтым самае пакутлівае, самае ганебнае для мяне там. Нічога таемнага, інтымнага, усё выцягваецца вонкі. Вы глядзелі фільм «Запредел»? Пра жыццё зэкаў у калоніі. Мы жылі па тых самых законах. Той самы калючы дрот, той самы пятачок зямлі.
Маё атачэнне — дзяўчаты-афіцыянткі, кухары. Размовы: пра рублі, пра чэкі, пра мяса з косткамі і без костак, пра сыравэнджаную кілбасу, пра балгарскае печыва. У маім жа ўяўленні гэта была самаахвярнасць, абавязак жанчыны — абараняць нашых хлопчыкаў, ратаваць! Я ўсё ўзнёсла ўяўляла. Людзі сцякаюць крывёй, я даю сваю кроў. Ужо не перасылцы ў Ташкенце зразумела: еду не туды. Саджуся ў самалёт — плачу, не магу спыніцца. Там тое самае, што і тут, ад чаго ўцякала, ад чаго хацела адхінуцца. На перасылцы ракой лілася гарэлка. «I сніцца нам не рокат касмадрома... Зялёная-зялёная трава...». Як у космас адлятала... Тут, у Саюзе, у кожнага свой дом, свая крэпасць. Атам... Насу пакоі чатыры чалавекі. Тая дзяўчынка, што кухаркай працавала, прыносіла са сталоўкі мяса і запіхвала яго пад ложак...
—Памый падлогу, — кажа яна.
—Я ўчора мыла, сёння твая чарга.
—Памый, дам сто рублёў...
Я маўчу.
—Мяса дам.
Маўчу. Яна бярэ вядро вады і вылівае на мой ложак.
—Ха-ха-ха-ха... —Усе смяюцца.
Іншая дзяўчынка. Афіцыянтка. Лаялася матам і любіла Цвятаеву. Пасля змены сядае і раскладвае пасьянс:
—Будзе — не будзе... Будзе — не будзе...
—Што «будзе — не будзе»?
—Каханне, што яшчэ.
А вяселлі там былі... Сапраўдныя вяселлі! I каханне. Але рэдка. Каханне было да Ташкента: адтуль — ён налева, яна направа. Як у песні: «Ей в другую сторону».
Таня Бэтээр (высокая, вялікая) любіла сядзець і размаўляць дапазна. Спірт піла толькі чысты.
—Як ты можаш?
—Што ты, гарэлка слабая, гарэлка мяне не бярэ.
3 сабой павезла пяцьсот ці шэсцьсот паштовак з кінаакторамі. Яны дарагія ў дуканах, а яна фарсіла: «На мастацтва грошай не шкада».
Памятаю, як Верачка Харкова сядзіць перад люстэркам з адкрытым ротам і высунутым языком. Яна баялася брушнога тыфу. Нехта ёй сказаў, што трэба штораніцы глядзець у люстэрка: пры брушным тыфе на языку застаюцца сляды ад зубных разцоў.
Яны мяне не прызнавалі. Маўляў, нейкая дурніца, носіць прабіркі з мікробамі. Я працавала бактэрыёлагам у інфекцыйным шпіталі. У мяне на языку ўвесь час было адно: брушнячок, гепатыт, паратыф. Параненыя не адразу траплялі ў шпіталь. Пяць-дзесяць гадзін, а часам і суткі, і двое яны ляжалі ў гарах, на пяску. Раны
асемяняліся мікробамі, тое, што называецца ранавай інфекцыяй. Паранены ў рэанімацыі, а я ў яго знаходжу брушны тыф.
Паміралі моўчкі. Адзін толькі раз бачыла, як расплакаўся афіцэр. Малдаванін. Да яго падышоў хірург, таксама малдаванін, спытаўся ў яго па-малдаўску:
— Бацюхна, на што скардзіцеся? Што баліць?
I той расплакаўся:
—Уратуйце мяне. Я павінен жыць. У мяне каханая жонка і любая дачка. Я павінен вярнуцца...
Ён бы памёр моўчкі, але расплакаўся, бо пачуў родную мову.
У морг не магла зайсці... Туды прывозілі чалавечае мяса, перацёртае з зямлёй. I пад ложкам у дзяўчат мяса... Паставяць на стол патэльні: «Руба! Руба!» — па-афганску гэта значыць «наперад». Спёка... Пот капае ў патэльні... Я бачыла толькі параненых і мела справу адно з мікробамі... He пайду ж я мікробы прадаваць... У ваенторгу на чэкі можна было купіць карамелькі. Мая мроя! «Афганістан, краса і дзіва!» — спявалі нам такую песню. Я ўсяго баялася, калі шчыра прызнацца... Я не смелая... Прыехала туды і не разрознівала нават зорачкі на пагонах, званні. Усім казала «вы». He памятаю ўжо хто, але нехта даў мне на кухні ў шпіталі два сырыя яйкі. Бо дактары хадзілі паўгалодныя. «Сядзелі» на бульбяным клейстары, замарожаным мясе, што адвеку захоўваліся на ваенных складах. Са старых запасаў... Драўніна... Без паху і колеру... Я схапіла гэтыя два яйкі, загарнула ў сурвэтку: ну, дома паем з цыбуляй. Увесь дзень уяўляла, як буду вячэраць. А тут вязуць на каталцы хлопца, эвакуююць у Ташкент. Што там пад прасціной, не відаць, толькі прыгожая галава на падушцы матляецца. Падняў на мяне вочы:
—Есці хочацца.
Якраз перад абедам, яшчэ бачкі не прывезлі. А яго адносяць. I калі яшчэ ён прыляціць у Ташкент, калі яго пакормяць?
—Трымай, — і даю яму гэтыя два яйкі. Павярнулася і пайшла, не спытала: рукі, ногі ў яго ёсць? Я яму на падушку паклала. He разбіла, не пакарміла. Раптам рук няма?
Іншым разам ехала дзве гадзіны на машыне, a no634 трупы... Чатыры трупы... Ляжалі ў спартовых касцюмах....
Вярнулася дадому... He магла слухаць музыку, размаўляць на вуліцы, у тралейбусе. Замкнула б дзверы ў пакоі, каб тэлевізар — і я адна. За дзень да адлёту ў Саюз застрэліўся начмед нашага шпіталя Юрый Яфімавіч Жыбкоў... Чаму? Што ў яго ў душы тварылася? Камусьці незразумела... А мне... Я разумею, нават ведаю. Там гэта заўсёды блізка... Гэтая цемра... У Афганістане ў кагосьці з афіцэраў перапісала: «Замежнік, якому здарыцца трапіць у Афганістан, будзе пад асаблівай апекай неба, калі выйдзе адтуль здаровым, непашкоджаным і з галавой на плячах...». Француз Фур’е. Ацалець трэба было не толькі фізічна... Чалавек — істота са складанай начынкай... Слоены піражок, як казалі мае дзяўчаты. Філасофстваваць патроху пачалі ў канцы вайны. Перад домам...
Сустракаю на вуліцы маладога чалавека... Нешта роднае: «Гэта, мабыць «афганец»?». Але я яго не клічу, каб не падацца смешнай. Я нясмелая... У мяне натура мяккая... Я палохалася, калі лавіла сябе на думцы, што магу ператварыцца ў агрэсіўную, жорсткую істоту. Бо чалавек залежны... Ён нават не ведае да канца, як ён залежыць ад сваіх учынкаў, ад таго, што з ім было. Ён баіц-
ца... Рыхтуем хлопчыкаў да выпіскі... Яны хаваюцца на паддашку, у сутарэннях шпіталя, не хочуць выпісвацца ў частку. Мы іх ловім, выцягваем... На перасылцы маладыя дзяўчаты вучылі мяне, каму трэба даць бутэльку гарэлкі, каб трапіць у добрае месца... Яны вучылі мяне... Ім па васямнаццаць-дваццаць годзікаў, а мне сорак пяць.
На мытні, калі вярталіся, прымусілі зняць усё да станіка.
—Хто вы?
—Доктар-бактэрыёлаг.
—Пакажыце дакументы. — Узялі дакументы. — Адчыняйце валізкі. Будзем шманаць.
Я цягнула з сабой назад старэнькае паліто, коўдру, пакрывала, шпількі, відэльцы... Усё, што з дому брала. Выгрузілі на стол:
Вы што, вар’ятка? Мабыць, і вершы пішаце?
Мне тут невыносна. Тут страшней, чым там. Там вярнуўся з Саюза, хто што прывёз — сядаем за адзін стол. Трэці тост. Моўчкі. За тых, хто загінуў. Сядзім за сталом, а мышкі сноўдаюць, у туфлі залазяць. А чацвёртай гадзіне выццё... Першы раз ускочыла: «Дзяўчаты, ваўкі». Дзяўчаты смяюцца: «Малітву мула чытае». Я дома доўга-доўга а чацвёртай раніцы прачыналася.
Хацелася працягу... Прасілася ў Нікарагуа... Куды заўгодна, дзе вайна ідзе. Тут... Я ўжо не ўмею тут жыць...
Доктар-бактэрыёлаг
* * *
—Я яго першая выбрала...
Стаіць высокі, прыгожы хлопец. «Дзяўчаты, — кажу, — мой». Падышла і запрасіла на «белы» вальс, гэта калі дамы запрашаюць кавалераў. А я — лёс...
Вельмі хацела сына. Дамовіліся: калі народзіцца дзяўчынка, то імя ёй дам я. Будзе Волечка. Народзіцца сын, імя дасць ён. Будзе Арцём або Дзяніс. Нарадзілася Волечка.
—А сынок будзе?
—Будзе. Толькі хай Волечка падрасце.
Я нарадзіла б яму і сына.
—Любачка, не палохайся. Малако знікне... —Я малютку грудзьмі карміла. — Пасылаюць у Афганістан...
—Чаму ты? У цябе ж маленькае дзіця.
—He я, то камусьці іншаму выпадзе. Партыя пакліча — камсамол адкажа: так!
Ён быў адданы войску чалавек. «Загады, — паўтараў, — не абмяркоўваюцца». У іх у сям’і ў маці быў моцны характар, і ён прывык слухацца, падпарадкоўвацца. У войску яму было лёгка.
Як праводзілі? Мужчыны курылі. Маці маўчала. Я плакала: каму патрэбная гэта вайна? Дачка спала ў калысцы.
Сустрэла на вуліцы дурнічку, бажавольную, яна часта з’яўлялася ў нашым вайсковым гарадку на кірмашы або ў краме. Людзі казалі, што ў маладосці яе згвалцілі, і з таго часу яна нават маці не пазнае. Спынілася каля мяне:
— Вось прывязуць табе мужа ў скрыні, — засмяялася і ўцякла.
Я не ведала, што здарыцца, але ведала: штосьці здарыцца.
Чакала яго, як у Сіманава: я вярнуся — ты чакай... За дзень магла напісаць па тры, па чатыры лісты і адправіць. Мне здавалася, што калі я думаю пра яго, сумую па ім, я яго ахоўваю. А ён пісаў, што тут, на вайне, кожны робіць сваю працу. Выконвае загад. I каму якая доля... He хвалюйся і чакай.
Калі я бывала ў ягоных бацькоў, пра Афганістан ніхто не згадваў. Hi словам. Hi маці, ні бацька. Дамовы такой не было, але ўсе баяліся гэтага слова.
...Апранула дзяўчынку, каб несці ў дзіцячы садок. Пацалавала. Адчыняю дзверы: стаяць вайскоўцы, і ў аднаго ў руках валізка майго мужа, невялікая, брунатная, я яе збірала. Нешта са мной адбылося... Калі я іх пушчу, яны прынясуць у дом жахлівае... He пушчу, і ўсё застанецца на сваіх месцах. Яны дзверы на сябе — хочуць зайсці, а я на сябе — не ўпускаю.
—Паранены? — Я яшчэ мела надзею, што паранены.
Ваенкам увайшоў першы:
—Людміла Іосіфаўна, з глыбокім смуткам мусім паведаміць, што ваш муж...
Слёз не было. Я крычала. Убачыла ягонага сябра, кінулася да яго:
—Толік, калі ты скажаш, я паверу. Што ты маўчыш?
Ён падводзіць да мяне прапаршчыка, што суправаджаў труну:
—Скажы ёй...
А таго трасе, ён таксама маўчыць.
Падыходзяць да мяне нейкія жанчыны, цалуюць.
—Супакойся. Давай тэлефоны родных.
Я села і адразу ж выпаліла ўсе адрасы і тэлефоны, дзясяткі адрасоў і тэлефонаў, якіх я не памятала. Праверылі потым па нататніку — усё дакладна.
Кватэра ў нас маленькая, аднапакаёвая. Труну паставілі ў клубе часткі. Я абдымала труну і крычала:
—За што? Што ты каму кепскага зрабіў?
Калі да мяне вярталася свядомасць, я глядзела на гэтую скрыню: «Прывязуць табе мужа ў скрыні...». I зноў крычала:
—Я не веру, што тут мой муж. Дакажыце мне, што тут ён. Тут нават акенца няма. Што вы прывезлі? Каго вы мне прывезлі?
Паклікалі сябра.
—Толік, — кажу, — пакляніся, што тут мой муж.
—Я сваёй дачкой клянуся, што там твой муж. Ён памёр адразу, не пакутаваў. Больш нічога табе не скажу.
Збылося ягонае: «Калі давядзецца памерці, то так, каб не пакутаваць». А мы засталіся...
Вісіць на сцяне яго вялікі партрэт:
—Здымі мне тату, — просіць дачка. — Я буду з татам гуляць.
Пакладзе наўкол партрэта цацкі, размаўляе з ім. Уначы кладу яе спаць:
—А куды стралялі ў тату? А чаму яны выбралі нашага тату?
Прывяду яе ў садок. Увечары трэба забіраць дадому — лямант.
—He пайду, пакуль па мяне не прыйдзе тата. Дзе мой тата?
Я не ведаю, што ёй адказваць. Як тлумачыць? Мне самой толькі дваццаць адзін год... Гэтым летам адвезла яе да маці ў вёску. Можа, там яго забудзе... Я не маю сілы плакаць штодня... I штохвіліны. Убачу, як ідуць разам муж, жонка і дзіця з імі — плачу. Мая душа крычыць, маё цела крычыць. Я раней любіла спаць голая ўлетку, цяпер ніколі голая не сплю. Я ўсё згадваю... Каханне згадваю... Даруйце за шчырасць... Толькі вам магудаверыцца. Чужому чалавеку. Свайму цяжка. «Устаў бы ты на адну хвіліну... Паглядзеў, якая вырасла дачка! Для цябе гэтая незразумелая вайна скончылася, — кажу яму ўначы. — А для мяне — не. А для нашай дачкі? Нашы
дзеці самыя няшчасныя, яны будуць адказваць за ўсё. Ты мяне чуеш...».
Каму я крычу? Хто пачуе?
Жонка
* * *
—Некалі я марыла — нараджу сына... Сама сабе нараджу мужчыну, якога будулюбіць і які мяне палюбіць...
3 мужам мы разышліся. Ён сышоў ад мяне, сышоў да маладой, яна яму нарадзіла адразу пасля школы. Я яго кахала, мабыць, таму іншага не было. He шукала.
Сына гадавалі з мамай, дзве жанчыны, а ён — хлопчык. Устану ціхенька і сачу з пад’езда: з кім ён, што ў яго за таварыства?
—Мама, — вернецца дадому, — я ўжо дарослы, а ты мяне пасвіш.
Маленькі быў, як дзяўчынка. Бялявы, крохкі, ён у мяне васьмімесячным нарадзіўся, штучнік. Нашае пакаленне не магло даць здаровых дзяцей, раслі мы ў вайну — бамбёжкі, страляніна, голад... Страх... Гуляў ён увесь час з дзяўчаткамі, дзяўчаткі яго прымалі, ён не біўся. Любіў котак, завязваў ім банты.
—Купі, матуля, хамячка, у яго шкурка цёпленькая, нібы мокранькая.
Купляўся хамячок. I акварыум. I рыбкі. Пойдзем на кірмаш: «Купі мнежывую курачку... Рабушку...».
I вось я думаю: няўжо ён там страляў? Мой хатні хлопчык... He дзеля вайны ён быў народжаны... Мы яго вельмі любілі, песцілі...
Прыехала да яго ў Ашхабад у вучэбную роту:
—Андрэйка, я хачу пайсці паразмаўляць з начальнікам. Ты ў мяне адзін... Тут мяжа блізка...
—He смей, мама. 3 мяне будуць смяяцца, што я мамчын сынок. 1 так кажуць: «Тонкі, звонкі і празрысты».
—Як табе тут?
—Лейтэнант у нас добры, ён з намі як з роўнымі. А капітан і па твары можа ўдарыць.
—Як?! Мы цябе з бабуляй не білі, нават маленькага.
—Тут мужчынскае жыццё, мама. Лепш вам з бабуляй нічога не расказваць...
Толькі маленькі ён быў мой. Адмыеш яго ў ваннай, бо з лужын вылазіў як чарцяня, загорнеш у прасцінку, абдымеш. Думалася, ніхто ніколі яго ў мяне не забярэ. Нікому не аддам. Потым яго ў мяне адабралі...
Я сама пасля васьмі класаў намовіла яго пайсці ў будаўнічую вучэльню. Думала, што з гэтай спецыяльнасцю яму будзе лягчэй у войску. А адслужыць — пойдзе ў інстытут. Ён хацеў зрабіцца лесніком. У лесе заўжды радаваўся. Птушак пазнаваў па галасах, паказваў, дзе якія кветкі. Гэтым нагадваў свайго бацьку. Той, сібірак, любіў прыроду так, што ў двары не даваў касіць траву. Хай расце ўсё! Падабалася Андрэйку форма лесніка, фуражка: «Мама, яна да вайсковай падобная...».
I вось я думаю: няўжо ён там страляў?
3 Ашхабада часта пісаў нам з бабуляй. Адзін ліст на памяць вывучыла, трымала яго ў руках тысячу разоў:
«Добры дзень, мае любыя мама і бабуля! Вось ужо больш за тры месяцы я служу ў войску. Служба мая ідзе добра. 3 усімі даручанымі мне заданнямі я пакуль даю сабе рады і заўвагаў з боку камандзіраў не маю. Нядаўна нашая рота ездзіла ў вучэбна-палявы цэнтр, гэта восемдзесят кіламетраў ад Ашхабада, ён месціцца ў гарах. Там усе займаліся два тыдні горнай падрыхтоўкай, тактыкай і стральбой са стралковай зброі. Я ж і яшчэ тры чалавекі ў лагер не ездзілі, былі ў распалажэнні часткі.
Нас пакінулі, бо мы ўжо тры тыдні працуем на мэблевай фабрыцы, будуем цэх. А за гэта нашай роце фабрыка зробіць сталы. Мы кладзём там цэглу і тынк.
Мама, ты пытаешся пра свой ліст, я яго атрымаў. Атрымаў таксама пасылку і дзесяць рублёў, якія вы ўклалі. На гэтыя грошы мы некалькі разоў елі ў буфеце і куплялі з сябрам цукеркі..
Я сябе суцяшала надзеяй: калі ён кладзе цагліны і займаецца тынкоўкай, значыць, патрэбны як будаўнік. Ну і няхай будуе ім іх уласныя лецішчы, асабістыя гаражы, толькі б яго не паслалі куды падалей. Ён потым напісаў, што ў нейкага генерала за горадам працаваў...
Быў восемдзесят першы год... Хадзілі чуткі... Але што ў Афганістане мясарубка, бойня, ведала вельмі мала людзей. Па тэлевізары мы бачылі братанне савецкіх і афганскіх салдатаў, кветкі на нашых бронетранспарцёрах, сялянаў, што цалуюць падараваную зямлю... Адно мяне прымусіла спалохацца... Калі ездзіла да яго ў Ашхабад, сустрэла жанчыну... Спачатку ў гатэлі заявілі:
—Месцаў няма.
— Буду начаваць на падлозе. Я прыехала здалёк, да сына-салдата. I нікуды адсюль не паеду.
—Ну, ладна, пусцім вас у чатырохмясцовы нумар. Там ужо жыве адна маці, таксама сына наведвае.
Ад гэтай жанчыны я ўпершыню пачула, што рыхтуецца новы набор у Афганістан, і яна прывезла вялікія грошы, каб уратаваць сына. З’язджала яна задаволеная, а са мной на развітанне падзялілася: «Не будзь наіўнай ідыёткай...». Калі я пераказала гэта маёй маме, яна заплакала:
—Чаму ты не ўпала ім у ногі?! He прасіла? Зняла б і аддала свае завушніцы.
Гэта была самая каштоўная рэч у нашым доме, мае грашовыя завушніцы. Яны ж не з дыяментамі! Маме, якая ўсё жыццё жыла болей чым сціпла, яны здаваліся багаццем. Госпадзе! Што з намі твораць? He ён, дык нехта іншы паехаў бы... У яго таксама маці...
Тое, што ён трапіў у дэсантна-штурмавы батальён і ляціць у Афганістан, для яго самога было нечаканасцю. Яго распіраў хлапечы гонар. Ён і не ўтойваў.
Я жанчына, чалавек цалкам цывільны. Можа быць, чагосьці не разумею. Але хай мне патлумачаць, чаму мой сын тынкаваў і клаў цагліны ў той час, калі яму трэба было рыхтавацца да баёў? Яны ж ведалі, куды іх пасылаюць. У газетах друкаваліся здымкі маджахедаў... Мужчыны, па трыццаць-сорак гадоў... На сваёй зямлі... Побач сем’і, дзеці... I як, скажыце, за тыдзень да вылету з агульнавайсковай часткі ён апынуўся ў дэсантна-штурмавым батальёне? Нават я ведаю, што такое дэсантныя войскі, якія там моцныя хлопцы патрэбныя. Іх спецыяльна трэба рыхтаваць. Потым мне камандзір вучэбнай школы адказаў, маўляў, што ваш сын быў выдатнік баявой і палітычнай падрыхтоўкі. Калі ён ім зрабіўся? Дзе? На мэблевай фабрыцы? У генерала на лецішчы? Каму я аддала свайго сына? Каму даверыла? Яны з яго нават салдата не зрабілі...
3 Афганістана быў толькі адзін ліст: «Не хвалюйцеся, тут прыгожа і спакойна. Шмат кветак, якіх у нас няма, квітнеюць дрэвы, спяваюць птушкі. Шмат рыбы». Райскі сад, а не вайна. Супакойваў нас, каб, Божа барані, не сталі клапаціцца, якяго адтуль вырваць. Неабстраляныя хлопчыкі. Амаль дзеці. Іх кінулі ў агонь, а яны гэта палічылі за гонар. Мы іх так выхавалі.
Ён загінуў у першы ж месяц... Мой хлопчык... Мая крывіначка... Які ён там ляжаў? Ніколі не дазнаюся.
Яго прывезлі праз дзесяць дзён. Усе гэтыя дзесяць дзён у сне я штосьці губляла і не магла знайсці. Усе гэтыя дні на кухні гудзеў чайнік. Паставіш кіпяціць гарбату, ён спявае на розныя галасы. Я люблю пакаёвыя кветкі, у мяне іх шмат на падваконнях, на шафе, на кніжных паліцах. Штораніцы, калі я іх палівала, падалі гаршкі. Выслізгвалі з маіх рук і разбіваліся. У доме стаяў пах сырой зямлі...
...Спыніліся каля дома машыны: два вайсковыя «газікі» і «хуткая дапамога». Я імгненна сцяміла — гэта да нас, у мой дом. Яшчэ сама дайшла да дзвярэй, адчыніла:
—He кажыце! He кажыце мне нічога! Ненавіджу вас! Аддайце мне толькі цела майго сына... Я буду яго хаваць па-свойму. Адна. He трэба ніякіх ваенных ушанаванняў...
Напішыце! Надрукуйце праўду! Усю праўду! Я ўжо нічога не баюся... Досыць, я ўсё жыццё баялася...
Маці
—Праўду? Усю праўду вам раскажа толькі адчайны. Абсалютна адчайны раскажа вам усё...
Ніхто не ведае праўды. Акрамя нас... Праўда занадта страшная, праўды не будзе. Ніхто не захоча быць першым, ніхто не рызыкне. Хто раскажа, як перавозілі наркотыкі ў трунах? Футры... Замест забітых... Хто вам пакажа нітачку засушаных чалавечых вушэй? Ужо чулі пра такое ці гэта новая інфармацыя? Баявыя трафеі... Захоўвалі ў скрыначках ад запалак... Яны скурчваліся ў маленькія лісцікі... He можа быць? Няёмка чуць такое пра слынных савецкіх хлопцаў? Выходзіць, што можа. Было! I гэта таксама праўда, ад якой нікуды не
падзецца, не замазаць таннай срэбнай фарбай. А вы думалі: паставім помнікі і ўсё? Раздамо медалі...
Я не хацеў забіваць, я быў нармальны чалавек. Нам унушылі, што ваююць бандыты, а мы будзем героямі, нам усім скажуць дзякуй. Добра запомніў плакаты: «Воіны, будзем узмацняць паўднёвыя рубяжы нашай Радзімы». «Не зганьбім гонару нашай часткі», «Квітней, радзіма Ільіча!», «Слава КПСС!». А вярнуўся адтуль... Там жа ўвесь час было маленькае люстэрка, а тут вялікае. Зірнуў — і не пазнаў сябе. Хтосьці глядзеў на мяне... 3 новымі вачыма, з новым тварам. Нават вонкава я змяніўся...
Служыў у Чэхаславакіі. Раптам чутка: пасылаюць у Афганістан.
—Чамуя?
—Ты халасты.
Збіраўся — як у камандзіроўку. Што браць з сабой? Ніхто не ведаў. «Афганцаў» у нас яшчэ не было. Хтосьці параіў узяць гумовыя боты, за два гады яны мне ні разу не прыдаліся. У Кабуле пакінуў. 3 Ташкента ляцелі на скрынях з патронамі. Прызямліліся ў Шындандзе. Царандой, іхная міліцыя, з аўтаматамі нашымі часоў Вялікай Айчыннай вайны, нашы і іхныя салдаты — брудныя, палінялыя, як з акопаў павылазілі. Рэзкі кантраст з тым, да чаго я прызвычаіўся ў Чэхаславакіі. Грузяць параненых, у аднаго ў жываце аскепак. «Гэты не жыхар, па дарозе памрэ», — пачуў ад верталётчыкаў, якія іх прывезлі з заставаў. Агаломшыў спакой, з якім размаўлялі пра смерць.
Гэта, можа, самае наспасціжнае там — стаўленне да смерці. Вось ізноў, калі ўсю праўду... Гэта немагчыма... Тое, што тут нечуванае, там будзённае. Забіваць страшна і непрыемна. Але неўзабаве пачынаеш думаць, што
страшна і непрыемна забіваць ва ўпор, а калі разам, у масе — азартна, а часам — я бачыў — нават весела. У мірны час зброя стаіць у пірамідзе, кожная піраміда на асобным замку, збройны пакой на гукавой сігналізацыі. А тут зброя ўвесь час пры табе, да яе прызвычайваешся. Увечары з ложка стралялі з пісталета ў лямпачку: лянота ўставаць, выключаць святло. Адурэўшы ў спёку, разраджалі аўтамат у паветра, хоць куды... Атачаем караван, караван супраціўляецца, сячэ з кулямётаў. Загад: караван знішчыць... Пераходзім на знішчэнне... Над зямлёй стаіць дзікі роў параненых вярблюдаў... Ці не за гэта нам уручалі ордэны ад удзячнага афганскага народа?!
Вайна — гэта вайна, трэба забіваць. Нам што, баявую зброю ўручылі, каб мы ў «Зарніцу» гулялі з аднакласнікамі? Каб трактары, сеялкі там рамантавалі? Нас забівалі — і мы забівалі. Забівалі, дзе маглі. Забівалі, дзе хацелі. Але гэта не тая вайна, якую мы ведалі з кніг і фільмаў: лінія фронту, нейтральная паласа, перадавая... Кірызная вайна... Кірызы — падземныя хады, зробленыя некалі для арашэння... Людзі ўзнікаюць з іх удзень і ўначы, як прывіды... 3 аўтаматам, з каменем у руцэ. He выключана, што ты нядаўна з гэтым прывідам таргаваўся ў дукане, а тут ён ужо за мяжой твайго спачування. Толькі што ён забіў твайго сябра... Цяпер замест сябра... ляжыць... ужо не чалавек... паўчалавека... Апошнія ягоныя словы: «Не пішыце пра гэта маёй маці, малю вас, каб яна нічога не даведалася...». А ты, шураві, ты, савецкі, за мяжой яго, «духа», спачування. Твая артылерыя распляжыла ягоны кішлак, і ён амаль нічога не знайшоў — ні ад маці, ні ад жонкі, ні ад дзяцей. I ён, калі да яго трапіш, з цябе катлету зробіць. Фарш. Сучасная зброя павялічвае нашыя злачынствы. Нажом я мог бы забіць аднаго чалавека, двух... Бомбай — дзясяткі...
Але я вайсковец, мая прафесія — забіваць. Як там у казцы? Я — раб чароўнай лямпы Аладзіна... А я — раб міністэрства абароны. Куды загадаюць, туды і буду страляць. Мая прафесія — страляць.
Але я не ехаў туды забіваць, не хацеў. Як гэта атрымалася? Чаму афганскі народ прыняў нас не за тых, кім мы былі насамрэч? Бачаты стаяць у гумовых галёшах на босую нагу на марозе, і нашыя хлопцы аддаюць ім свае сухпайкі. Я гэта бачыў уласнымі вачыма. Падбягае да машыны абарваны хлапчына, ён нічога не просіць, як астатнія, ён толькі глядзіць. Я меў у кішэні дваццаць афгані, дык аддаў яму. Ён як стаў на калені ў пясок, так і не ўстаў, пакуль мы не селі ў бэтээр, не ад’ехалі. A no634 іншае... У хлопчыкаў-ваданосаў нашыя патрулі адбіралі грошы. Што там за грошы? Капейкі! He, я туды нават турыстам не хачу. Ніколі не паеду. Я ж вам сказаў: праўда занадта страшная, праўды не будзе. Яна нікому не патрэбная. Hi вам, што тут заставаліся. Hi нам, што былі там. Заўважце, вас болей. Дзеці нашыя вырастуць і будуць утойваць, што іх бацькі там ваявалі.
Сустракаў самазванцаў: я, маўляў, з Афгана, дык мы там, дык я там...
—Дзе служыў?
—У Кабуле...
—Якая частка?
—Ды я — спецназ...
На Калыме, у бараках, дзе трымалі вар’ятаў, крычалі: «Я — Сталін! Я — Сталін!». А цяпер нармальныя пацаны заяўляюць: «Я — з Афгана». Звар’яцелыя... У дурдом такіх!
Я згадваю тое на самоце... Вып’ю. Пасяджу. Люблю песні «афганскія» паслухаць. Але на самоце. Гэта было... Гэтыя старонкі... Яны хоць і заплямленыя, але
нікуды ад іх не ўцячэш... Збіраюцца разам маладыя... Яны падманутыя і раззлаваныя. Ім цяжка сябе знайсці, набыць ізноў нейкія маральныя каштоўнасці. Адзін мне прызнаўся: «Калі б я ведаў, што мне нічога не будзе, мог бы чалавека забіць. Проста так. Hi за што. Мне не шкада». Быў Афганістан, цяпер яго няма. He будзеш усё жыццё маліцца ды каяцца... Я жаніцца хачу... Сына хачу... Чым хутчэй мы замаўчым, тым лепш для ўсіх. Каму гэтая праўда трэба? Абываталю! Каб ён плюнуў нам у душу: «Ах, навалач, там забівалі, рабавалі, а тут ім ільготы?». I мы адны застанемся вінаватыя. Усё, што перажылі, кату пад хвост. Хаця б для сябе захаваць.
Дык навошта ўсё гэта было? Нашто?
У Маскве на вакзале пайшоў у туалет. Гляджу: туалет кааператыўны. Сядзіць хлопец, разлічвае. Над галавой у яго шыльда: «Для дзяцей да сямі гадоў, інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, воінаў-інтэрнацыяналістаў — уваход бясплатны».
Я разгублены:
—Гэта ты сам даўмеўся?
Ён з гонарам:
—Так, сам. Пакажы дакумент і праходзь.
—У мяне бацька ўсю вайну прайшоў, і я два гады чужы пясок глытаў, каб у цябе памачыцца бясплатна?
Такой нянавісці, як да гэтага мальца, у мяне ў Афгане ні да каго не было. Вырашыў нам заплаціць...
Старшы лейтэнант, начальнік разліку
—Прыляцела ў Саюз у адпачынак... Пайшла ў лазню... Людзі стогнуць на палках ад задавальнення, а мне падалося — стогны параненых...
Дома сумавала па сябрах з Афганістана. А ў Кабуле ўжо праз некалькі дзён марыла пра дом. Родам я з Сімферопаля. Скончыла музычную вучэльню. Шчаслівыя сюды не едуць. Тут усе жанчыны самотныя, абдзеленыя. Паспрабуйце пражыць на сто дваццаць рублёў на месяц — мая зарплата, калі і апрануцца хочацца, і цікава прабавіць свой адпачынак. Кажуць: па жаніхоў, маўляў, прыехалі? А што? Праўда... Ну так, праўда. Мне трыццаць два гады, а я адна...
Тут даведалася, што найжахлівейшая міна — «італьянка». Чалавека пасля яе ў вядро збіраюць. Прыйшоў да мяне хлопец і расказвае, расказвае... Я думала, ён ніколі не спыніцца. Я спалохалася. Ён тады: «Вы прабачце, я пайшоў...». Незнаёмы хлопец... Гэта нармальна. Убачыў жанчыну, захацеў падзяліцца. У яго на вачах ад хлопцаў засталося... Паўбота цэлых... Ад кулямётнага разліку... Знаёмыя хлопцы... Я думала, ён не спыніцца. Да каго ён далей пайшоў?
У нас тут два жаночыя інтэрнаты: адзін празвалі «Котчын дом» — там жывуць тыя, хто два-тры гады ў Афганістане, другі «Рамонак», там новенькія, яшчэ як бы чысценькія: любіць, не любіць, да сэрца прыхіне, да д’ябла адпіхне. У суботу — салдацкая лазня, у нядзелю — жаночая. У афіцэрскую лазню жанчын не пускаюць, бо жанчыны брудныя... I гэтыя ж афіцэры звяртаюцца да нас... Па адно... па гэтае самае... Грукаюцца ўначы з пляшкай віна. У партманэ фатаграфіі дзетак, жонак, яны іх нам паказваюць. Гэта нармальна...
Пачынаецца абстрэл... Снарад ляціць, гэты свіст... Усярэдзіне штосьці абрываецца... Баліць усярэдзіне... Пайшлі на заданне два салдаты і сабака. Сабака вярнуўся, а іх няма... (Замаўчала.) Пачынаецца абстрэл... Мы бяжым у шчыліны хавацца. А афганскія дзеці танчаць на дахах ад радасці. Вязуць нашага забітага...
Дзеці смяюцца, у далоні пляскаюць. А мы ім падарункі ў кішлакі прывозім: муку, матрацы, плюшавыя цацкі... Мішкі, зайчыкі... Аяны танчаць... (Маўчыць.) Пачынаецца абстрэл... Яны шчаслівыя...
Першае пытанне ў Саюзе: замуж выйшла? Якія вам ільготы дадуць?? Адзіная нашая льгота (для служачых): калі заб’юць — тысяча рублёў сям’і. Прывязуць у ваенторг тавары, мужчыны наперадзе: «Вы — хто? Нам жонкам трэба падарункі купіць». А ўначы грукаюцца да нас... Гэта нармальна... Тут так... Выконваюць «інтэрнацыянальны абавязак» і робяць грошы. Існуе цэннік: бляшанка сухога малака — пяцьдзясят афошак, ваенная шапка-фуражка — чатырыста афошак... Люстэрка з машыны — тысяча, кола з КамАЗа — васямнаццаць-дваццаць тысяч, пісталет Макарава — трыццаць тысяч, аўтамат Калашнікава — сто тысяч, машына смецця з ваеннага гарадка (у залежнасці ад таго, якое смецце, ці ёсць там бляшанкі, колькі іх) — ад сямісот да дзвюх тысяч афошак... Гэта нармальна... 3 жанчын найлепей жывуць тыя, хто спіць з прапаршчыкамі. Хто вышэйшы за прапаршчыка? Толькі старшы прапаршчык. А на заставах хлопцы на цынгу хварэюць... Капустай гнілой харчуюцца...
Медсёстры апавядаюць, што ў палаце бязногіх размаўляюць пра ўсё, толькі не пра будучыню. Тут ніхто не любіць размаўляць пра будучыню. I пра каханне не размаўляюць. Шчаслівым паміраць, мабыць, страшна. Страшней. А мне маму шкада.
Котка паміж забітымі крадзецца... Шукае чаго паесці, баіцца. Хлопцы ляжаць... Нібыта жывыя... Котка, мабыць, не ведае: мёртвыя яны ці жывыя?
Спыніце мяне самі... А то я буду расказваць і расказваць. Але я нікога не забіла...
Служачая
•к •к •к
—Часам задумваюся... А калі б я не трапіў на гэтую вайну?
Я быў бы шчаслівы... Ніколі б не расчараваўся ў сабе і нічога б пра сябе не даведаўся з таго, што лепей пра сябе не ведаць. Як сказаў Заратустра: не толькі ты зазіраеш у бездань, але і яна глядзіць табе ў душу...
Вучыўся на другім курсе радыётэхнічнага інстытута, але цягнула да музыкі, да кніг пра мастацтва. Гэта быў больш блізкі для мяне свет. Пачаў вагацца, і вось якраз у гэтую паўзу — позва ў ваенкамат. А я чалавек бязвольны, спрабую не ўмешвацца ў свой лёс. Калі ўмешвацца, то ўсё адно прайграеш, а так, што б ні здарылася, ты не вінаваты. Вядома ж, да войска я гатовы не быў. Знянацку... Яно мяне заспела знянацку...
У вочы не казалі, але было зразумела: едзем у Афганістан. Я ў свой лёс не ўмешваўся... Пашыхтавалі на плацы, зачыталі загад, што мы воіны-інтэрнацыяналісты... Усё ўспрымалася вельмі спакойна, не скажаш: «Я баюся! Я не хачу!». Едзем выконваць інтэрнацыянальны абавязак, усё раскладзенае па палічках. А на перасылцы ў Гардэзе пачалося... Стараслужачыя адбіралі ўсё каштоўнае — боты, цяльняшкі, берэты. Усё каштавала грошай: берэт — дзесяць чэкаў, набор значкаў, іх у дэсантніка павінна быць пяць — гвардзейскі, «выдатнік ваенна-паветраных сілаў», значак парашутыста, значак за класнасць і — мы яго звалі «бегунок» — значак воіна-спартоўца, — гэты набор ацэньваўся ў дваццаць пяць чэкаў. Адбіралі парадныя кашулі, іх мянялі ў афганцаў на наркотыкі. Падыдзе некалькі «дзядоў»: «Дзе твой рэчмяшок?». Парыюцца, што спадабаецца, забяруць — і ўсё. У роце знялі з усіх
новае абмундзіраванне, наўзамен далі старое. Клічуць у капцёрку: «Табе навошта тут новае? А хлопцы ў Саюз вяртаюцца». Дадому пісаў: якое прыгожае неба ў Манголіі — кормяць добра, сонца свеціць. А гэта ўжо была вайна...
Выехалі першы раз у кішлак... Камандзір батальёна вучыў, як сябе паводзіць з мясцовым насельніцтвам:
—Усе афганцы, незалежна ад узросту, бача. Зразумелі? Астатняе пакажу.
Сустрэлі на дарозе старога. Каманда:
—Спыніць машыну. Усім глядзець!
Камбат падышоў да старога, скінуў чалму, парыўся ў барадзе:
—Ну, ідзі-ідзі, бача.
Гэта было нечакана.
У кішлаку кідалі дзецям пярловую кашу ў брыкетах. Яны ўцякалі, думалі, што кідаем гранаты.
Першы баявы выезд — суправаджэнне калоны... У душы — узбуджэнне, цікаўнасць: вайна побач! У руках, на поясе — зброя, гранаты, якія раней адно на плакатах бачыў. На падыходзе да зялёнай зоны... Я як аператар-наводчык вельмі пільна глядзеў у прыцэл... З’яўляецца нейкая чалма...
—Сярога, — крычу таму, хто сядзіць ля гарматы, — бачу чалму. Што рабіць?
—Страляць.
—Так проста страляць?
—А ты думаў. — Дае стрэл.
—Яшчэ бачу чалму... Белая чалма... Што рабіць?
—Страляць!!!
Выпусцілі палову боекамплекта машыны. Стралялі з гарматы, з кулямёта.
—Дзе ты бачыў белую чалму? Гэта ж сумёт.
—Сярога, а твой «сумёт» бегае... Твой снегавік з аўтаматам...
Саскочылі з машыны, палілі з аўтаматаў.
Забіць чалавека ці не забіць — так пытанне не стаяла. Увесь час хацелася есці і спаць, увесь час адно жаданне — хутчэй бы гэта скончылася. Скончыць страляць, ісці... А ехаць на распаленай брані? Дыхаць едкім сухім пяском... Кулі свішчуць над галавой, а мы спім... Забіць ці не забіць — гэта пасляваенныя пытанні, псіхалогія самой вайны прасцейшая. Бачыць у ворагу чалавека там нельга. He змаглі б забіваць. Блакуем душманскі кішлак... Стаім суткі, двое... Звярэеш ад смагі, ад стомы... I мы рабіліся больш жорсткімі, чым «зялёныя»... Тыя ўсё ж свае, яны ў гэтых кішлаках раслі. А мы не задумваліся. Чужое жыццё... Нам прасцей было кінуць гранату...
Адзін раз вяртаемся — сем хлопцаў параненых, двое кантужаных. Кішлакі паўз дарогу павыміралі: хто ў горы сышоў, хто ў сваім дувале адседжваецца. Раптам выскоквае старая афганка, плача, крычыць, з кулакамі кідаецца на браню. У яе забілі сына. Яна нас праклінае... Ва ўсіх яна выклікала адно пачуццё: чаго гэта яна крычыць, пагражае — прыбраць з дарогі! Мы яе не забілі, а маглі забіць. Спіхнулі ў пыл і паехалі далей. Вязём сем сваіх параненых...
Мымалаведалі... Мы былі салдаты, мываявалі... Нашае салдацкае жыццё ад афганцаў аддзеленае, ім забаранялася з’яўляцца на тэрыторыі часткі. Нам было вядома толькі, што яны нас забіваюць. Аўсім хацелася жыць. Я дапускаў, што мяне могуць параніць, нават хацеў быць злёгку параненым, каб паляжаць, адаспацца. Але паміраць ніхто не хацеў. Калі трое нашых салдатаў зайшлі ў дукан, перастралялі сям’ю дуканшчыка, абрабавалі,
пачаўся разбор. Спачатку ў частцы адмаўляліся: гэта, маўляў, не мы, не нашыя. Нам прынеслі нашыя кулі, якія выцягнулі з забітых. Сталі шукаць: хто? Знайшлі траіх: афіцэра, прапаршчыка і салдата. Памятаю, калі ў роце ішоў вобшук, скрадзеныя грошы, рэчы шукалі, было пачуццё прыніжэння: як гэта нас праз нейкіх там забітых афганцаў абшукваюць? Адбыўся трыбунал. Дваіх прысудзілі да расстрэлу — прапаршчыка і салдата. Усе іх шкадавалі. Праз дурасць загінулі. Называлі гэта дурасцю, а не злачынствам. Забітай сям’і дуканшчыка як бы не існавала. Усё раскладзенае па палічках — яны і мы. Сябра і вораг. Толькі цяпер задумаўся, калі рассыпаўся стэрэатып... Ая ж ніколі не мог без слёз чытаць «Муму» Тургенева!
На вайне з чалавекам нешта адбываецца, там чалавек той і ўжо не той. Хіба нас вучылі: не забі? У школу, у інстытут прыходзілі ўдзельнікі вайны і апавядалі, як яны забівалі. Ува ўсіх былі прыколатыя да святочных гарнітураў ордэнскія планкі. Я ні разу не чуў, што на вайне забіваць нельга. Судзяць толькі тых, хто забівае ў мірны час, яны — забойцы, а на вайне гэта называецца па-іншаму: «сыноўскі абавязак перад Радзімай», «святая мужчынская справа», «абарона Радзімы». Нам тлумачылі, што мы паўтараем подзвіг салдатаў Вялікай Айчыннай. Як я мог усумніцца? Нам увесь час паўтаралі: мы найлепшыя. Калі мы найлепшыя, навошта мне самому думаць, бо ў нас жа ўсё слушна. Потым я шмат разважаў... Шукаў суразмоўніка... Сябры казалі: «Ці ты звар’яцеў, ці хочаш звар’яцець». Ая... Мяне выхоўвала мама, чалавек моцны, уладны... Ніколі не хацеў умешвацца ў лёс...
У «вучэбцы» выведнікі-спецназаўцы апавядалі захапляльныя гісторыі. Жорсткія і прыгожыя. Хацелася быць моцным, як яны. Нічога не баяцца. Мабыць,
я жыву з комплексам непаўнавартасці: люблю музыку, кнігі, ды таксама хацеў бы ўварвацца ў кішлак, перарэзаць усім горла і лёгка хваліцца пасля. Але я памятаю іншае.. Як перажыў панічны страх... Ехалі... Пачаўся абстрэл. Машына спынілася. Каманда: «Заняць абарону!». Пачалі саскокваць. Я ўстаў... А на маё месца пасунуўся іншы... Граната проста ў яго... Адчуваю, што лячу з машыны... Плазам... Павольна апускаюся, як у мульціку. А кавалкі чужога цела падаюць хутчэй за мяне... Я чамусьці лячу павальней... Свядомасць усё гэта фіксуе, вось што дзіўна. Так, мабыць, можна і сваю смерць запомніць, прасачыць. Забаўна. Упаў... Каракаціцай спаўзаю ў арык... Лёг і падняў уверх параненую руку, потым выявілася, што быў паранены лёгка. Але я трымаў руку і не рухаўся...
He, моцнага чалавека з мяне не атрымалася... Такога, каб уварвацца ў кішлак, перарэзаць камусьці горла... Праз год я трапіў у шпіталь. Дыстрафія. Ва ўзводзе я быў адзін «малады», дзесяць «дзядоў» і я адзін «малады». Спаў тры гадзіны на суткі. За ўсіх мыў посуд, нарыхтоўваў дровы, прыбіраў тэрыторыю. Насіў ваду. Метраў дваццаць да ракі... Іду зранку, адчуваю: не трэба ісці — там міна! Але баяўся, што мяне зноў паб’юць. Прачнуцца: вады няма, умыцца няма чым... I я пайшоў і падарваўся. Але падарваўся, дзякаваць Богу, на сігнальнай міне. Ракета паднялася, асвяціла... Упаў, пасядзеў... Папоўз далей... Хоць бы вядро вады. Нават зубы пачысціць няма чым... Разбірацца не будуць, будуць біць. За год з нармальнага хлопца я ператварыўся ў дыстрофіка, не мог без медсястры прайсці праз палату, абліваўся потам. Вярнуўся ў частку, зноў пачалі біць. Так білі, што пашкодзілі нагу, давялося рабіць аперацыю. У шпіталі мяне наведаў камбат:
—Хто біў?
Білі ўначы, але я ўсё адно ведаў, хто біў. А прызнацца нельга, зраблюся стукачом. Гэта быў закон, які нельга парушаць.
—Чаго маўчыш? Скажы хто, пад трыбунал гэтую суку адпраўлю.
Я маўчаў. Вонкавая ўлада была бяссільная перад уладай, што панавала ўнутры салдацкага жыцця, менавіта гэтыя ўнутраныя законы вырашалі мой лёс. Тыя, хто спрабаваў ім супрацьстаяць, заўсёды цярпелі паразу. Я гэта бачыў. I я ў свой лёс не ўмешваўся... Напрыканцы службы сам спрабаваў кагосьці біць. У мяне не атрымлівалася... «Дзедаўшчына» не залежыць ад чалавека, яе дыктуе пачуццё статка. Спачатку цябе б’юць, пасля ты мусіш біць. Ад дэмбеляў я хаваў, што не магу біць. Засмяялі б — і тыя, хто б’е, і тыя, каго б’юць. Прыехаў дадому, прыйшоў у ваенкамат, а туды цынкавую труну прывезлі... Гэта быў наш старшы лейтэнант... У пахаванцы напісана: «Загінуў, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак». А я ў тую хвіліну згадаў, як ён нап’ецца, ідзе па калідоры і разбівае днявальным сківіцы. Раз на тыдзень так забаўляўся... He схаваешся, зубамі пляваць будзеш... Чалавечага ў чалавеку грам і кропля — вось што я зразумеў на вайне. Няма чаго есці — ён жорсткі, яму кепска — ён жорсткі. Дык колькі ж у ім чалавека? Адзін толькі раз схадзіў на могілкі... На плітах: «геройскі загінуў», «праявіў мужнасць і адвагу», «выканаў інтэрнацыянальны абавязак». Былі, вядома ж, героі, калі слова «герой» браць у вузкім сэнсе, напрыклад, у баі прыкрыў сабой сябра, вынес параненага камандзіра ў бяспечнае месца... Але я ведаю, што адзін у нас наркотыкамі атруціўся, іншага застрэліў вартавы, калі ён лез на харчовы склад... Мы ўсе лазілі на склад.
Mapa — згушчонка з печывам. Але ж вы пра гэта не напішаце... Ніхто не скажа, што там, пад зямлёй, ляжыць, якая там праўда. Жывым — ордэны, мёртвым — легенды, — і ўсім добра.
Вайна — як тутэйшае жыццё... Усё тое самае, толькі смерцяў болей... Дзякуй Богу, у мяне цяпер іншы свет, і ён засланіў той. Гэта свет кніг, музыкі, ён мяне ўратаваў. He там, а тут стаў разбірацца: дзе я быў, што са мной і ўва мне адбывалася? Але думаю пра гэта адзін, не хаджу ў «афганскія» клубы. He ўяўляю, каб я пайшоў у школу і расказваў пра вайну, пра тое, як з мяне, яшчэ не сфармаванага чалавека, ляпілі забойцу і нейкую істоту, якая хацела толькі есці і спаць. Я ненавіджу «афганцаў». Іх клубы падобныя да войска. Тыя ж вайсковыя штучкі: нам «металісты» не падабаюцца — пойдзем, мальцы, натаўчом ім пысу! Гомікаў аддубасім! Гэта той кавалак майго жыцця, ад якога хачу аддзяліцца, а не зліцца з ім. У нас жорсткае грамадства... I жыве яно паводле жорсткіх законаў.. PaHeft я гэтага не заўважаў.
Аднойчы ў шпіталі мы накралі феназепаму... Яго выкарыстоўваюць пры лекаванні душэўнахворых... Доза — адна-дзве таблеткі... Хто з’еў дзесяць, хто — дваццаць... У тры гадзіны ночы адны пайшлі на кухню мыць посуд. А ён быў чысты. Іншыя сядзелі і змрочна гулялі ў карты... Трэці спраўляў патрэбу проста на падушцы... Поўны абсурд! Медсястра ў жаху ўцякла. Выклікала варту.
Такой гэтая вайна засталася ў маёй памяці. 3 аднаго боку, суцэльны абсурд... (Маўчыць.) А з іншага — мы рабілі там тое, пасля чаго не трапіш у рай...
Радавы, аператар-наводчык
* * ★
—Нарадзіла двойню, двое хлопчыкаў... Але ён у мяне адзін з гэтай двойні застаўся...
Да васямнаццаці гадоў, да паўнагоддзя, пакуль не прыйшла позва ў войска, мы з ім стаялі на ўліку ў Інстытуце аховы мацярынства. Хіба такіх салдатаў было трэба ўАфганістан пасылаць? Слушна мяне суседка дакарала: «Не магла сабраць парутысяч і даць хабар?». Хтосьці даў і ўратаваў сына. А майго замест яго адправілі. А я не разумела, што грашыма трэба было ратаваць сына, я яго душой ратавала.
Прыехала да яго на прысягу. Бачу: не гатовы ён да вайны, разгублены. Мы з ім заўсёды былі шчырыя адно з адным:
—Ты не гатовы, Коля. Буду прасіць за цябе.
—Мама, не турбуйся і не прыніжайся. Ты думаеш, гэта кагосьці кране, што я не гатовы? Хто тут на такія рэчы звяртае ўвагу?
Усё ж дабілася прыёму ў камандзіра батальёна. Стала прасіць:
— Сын у мяне адзіны... Калі штосьці здарыцца, я не змагу жыць. А ён не гатовы. Бачу: не гатовы.
Ён паставіўся са спагадай:
—Звярніцеся ў свой ваенкамат. Калі мне прышлюць афіцыйную паперу, я яго ў Саюзе размяркую.
Самалёт прыляцеў уначы, а дзявятай раніцы я ўжо прыбегла ў ваенкамат. Ваенкам у нас таварыш Гарачаў. Ён сядзіць, размаўляе па тэлефоне. Я стаю.
—Што ўвас?
Апавядаю. Тут званок. Ён бярэ слухаўку, а мне:
— Ніякіх папераў пісаць не буду.
Малю, укленчваю. Рукі яму гатовая цалаваць:
—Ён жа ў мяне адзіны...
Нават з-за стала не падняўся.
Сыходжу і ўсё адно прашу:
—Запішыце маё прозвішча...
У мяне ўсё адно надзея: можа, ён падумае, можа, перагледзіць справу сына, не каменны ж?
Мінула чатыры месяцы. У іх там паскораныя трохмесяцовыя курсы, і сын ужо піша з Афганістана. Нейкія чатыры месяцы... Усяго адно лета...
Зранку іду на працу... Спускаюся па сходах уніз, а яны мне насустрач... Трое вайскоўцаў і жанчына. Вайскоўцы ідуць наперадзе, і фуражку кожны на левай паўсагнутай руцэ нясе. Я аднекуль ведала, што гэта жалоба. Знак жалобы... Я тады не ўніз, а наверх пабегла. I яны, відаць, зразумелі, што я маці. Яны таксама наверх... А я тады — у ліфт і ўніз... Мне трэба выскачыць на вуліцу, уцячы! Уратавацца! Нічога не чуць. Нічога! Пакуль я даехала да першага паверха — ліфт спыняўся, заходзілі людзі, — яны ўжо там стаяць і мяне чакаюць. Націскаю кнопку і ўгору... На свой паверх. Чую, як яны ўваходзяць... Хаваюся ў спальні. Яны — за мной... Фуражкі на руках...
I адзін з іх — ваенкам Гарачаў... Пакуль яшчэ мела сілы, кінулася на яго, як котка, і крычала:
— Вы ўвесь у крыві майго сына! Вы ўвесь у крыві майго сына!
Ён, праўда, маўчаў, я яго нават ударыць хацела. Ён маўчаў. А потым ужо нічога не памятаю...
Да людзей мяне пацягнула праз год. А дагэтуль адна і адна, нібы пракажоная. Я не мела рацыі: людзі не вінаватыя. Але мне тады здавалася, што ўсе яны вінаватыя ў смерці майго сына: і знаёмая прадавачка ў булачнай, і незнаёмы таксіст, і ваенкам Гарачаў, — усе вінаватыя. Цягнула мяне не да гэтых людзей, а да такіх, як я. Мы на
могілках знаёміліся, каля магілак. Увечары, пасля працы адна маці з аўтобуса спяшаецца, іншая ўжо сядзіць каля свайго каменя, плача, трэцяя агароджу фарбуе. Размовы ў нас пра адно... Пра дзяцей... Толькі пра іх і размаўляем, быццам яны жывыя. Я гэтыя размовы ўсе да апошняга слова памятаю...
—Выйшла на балкон: стаяць два афіцэры і доктар. Зайшлі ў пад’езд. Гляджу ў вочка — куды рушаць? Спыніліся на нашай пляцоўцы. Паварочваюць направа... Да суседзяў?! У іх таксама сын у войску... Званок... Адчыняю дзверы: «Што, сын загінуў?» — «Трымайся, маці...».
—А мне адразу: «Труна, маці, ля пад’езда. Куды вам яе паставіць?». Мы на працу з мужам збіраліся... Яечня на пліце смажылася. Чайнік кіпеў.
—Забралі, пастрыглі. А праз пяць месяцаў прывезлі труну.
—I майго праз пяць...
—Майго праз дзевяць...
—Пытаюся ў таго, хто суправаджаў труну: «Ёсць там хтосьці?» — «Я бачыў, як яго ў труну паклалі. Ён там». Гляджу на яго, бачу, ён галаву ўніз апускае: «Нешта там ёсць...».
—А пах быў? У нас быў...
—I ў нас быў. Нават чарвякі беленькія на падлогу падалі...
—А ў мяне ніякага паху. Толькі свежае дрэва. Сырыя дошкі...
—Калі верталёт згарэў, то іх па частках збіраюць. Руку знойдуць, нагу... Па гадзінніку пазнаюць... Па шкарпэтках...
—А ў нас у падворку труна гадзіну прастаяла. Сын два метры ростам, дэсантнік. Прывезлі саркафаг — драўляную труну і другую, цынкавую. . 3 ёй у нашых
пад’ездах не развернешся... Сем мужчынаў ледзьве паднялі...
—Майго васямнаццаць дзён везлі... Іх назбіраюць цэлы самалёт... «Чорны цюлыіан»... Спачатку на Урал даставілі, потым у Ленінград... А потым у Мінск...
—Ніводненькай рэчы не вярнулі. Ну каб хоць нейкая памяць... Ён курыў, хай бы хоць запальнічка засталася.
—Добра, што не адчыняюць труну... Мы і не бачылі, што зрабілі з нашымі сынамі. Ён у мяне заўсёды жывы перад вачыма. Цалюткі.
Так і сядзім, пакуль сонца не зойдзе. Нам там добра, бо мы дзяцей згадваем.
Колькі мы пражывём? 3 такім болем у душы доўга не жывуць. I з такімі крыўдамі.
У райвыканкаме паабяцалі:
—Дамо вам новую кватэру. Выберыце любы дом у нашым раёне.
Знайшла: цагляны, а не панэльны, планіроўка новая і да могілак зручна дабірацца. Без перасадак. Называю адрас.
—Вы што, з глузду з’ехалі? І’эта цэкоўскі дом, для партыйнай эліты.
—Значыць, кроў майго сына такая танная?
Сакратар парткама ў нашым інстытуце — добры чалавек, сумленны. He ведаю, як ён трапіў у ЦК, ён пайшоў за мяне прасіць. Мне ён толькі сказаў:
—Ты б чула, што яны мне казалі. Маўляў, яна горам забітая, а ты што? Ледзь з партыі не выгналі.
Трэба было самой пайсці. Што б яны мне адказалі?
Буду сёння ў сыночка... Сябровак сустрэну. Мужчыны на вайне ваююць, а жанчыны пасля... Мы пасля вайны ваюем...
Маці
* * *
—Я быў дурань... Васямнаццаць гадоў... Што я разумеў? (Напявае.)
Бо ад Тамбова да Вены, Ад Корсікі да Кастрамы — Кахаюць жанчыны ваенных...
Песня гусара... Я сабе падабаўся ў вайсковай форме, мне пасуе. Мужчына ў форме заўсёды падабаецца жанчынам. Так было сто гадоўтаму, дзвесце. I сёння так.
Паказвалі вайну па тэлевізары, я не адыходзіў. Мяне ўзбуджалі стрэлы, узбуджала смерць, так, узбуджалі. Узбуджалі — і ўсё тут. Я трапіў на вайну і першыя месяцы хацеў, каб на маіх вачах адбылося забойства, і я змог бы напісаць пра гэта сябру. Я быў дурань... Васямнаццаць гадоў...
3 ваеннай прысягі:
«...Я заўжды гатовы на загад Савецкага ўрада выступіць на абарону маёй Радзімы — Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, і, як воін Узброеных Сілаў СССР, клянуся абараняць яе мужна, умела, з годнасцю і гонарам, не шкадуючы сваёй крыві і самога жыцця для дасягнення поўнай перамогі над ворагам...».
Афган падаўся мне раем... Раней я бачыў такое адно ў «Клубе кінападарожжаў»... па тэліку... Глінабітныя дамы, чужыя птушкі. Гірлянды гор. Гор я ніколі не бачыў. I вярблюдаў... Убачыў, як растуць апельсіны... Што міны падважваюць на дрэвах, як апельсіны (зачэпіцца антэна за галінку — выбух), я дазнаўся пазней. Падымаецца вецер-«афганец», на адлегласці выцягнутай рукі змрок, цемра, ты сляпы. Прынясуць кашу,
у кацялку палова пяску... Праз некалькі гадзін — сонейка, пікі гор відаць. Кулямётная чарга ці стрэл з гранатамёта, шчаўчок снайпера. Дваіх няма. Пастаялі, пастралялі. Рушылі далей. I зноў — сонейка, горы. Бляск змяі, што кагадзе знікла ў пясках. Рыбін бляск... (Задумваецца.) Звычайна я прамаўляю кепска. Коснаязыка... А сёння стараюся... У школе я не быў выдатнікам, а на вайне не быў героем. Просты гарадскі хлапчына. Вырас у двары, бацькам не было калі займацца маім выхаваннем. Раслі ў школе і ў двары, я не ведаю, як адказваць на вашыя пытанні. He ўмею... Я, чалавек сярэдні, ніколі не задумваўся пра вялікія рэчы. Адно памятаю... Нават калі побач свішчуць кулі, ты яшчэ не ўяўляеш, што такое смерць. Ляжыць у пяску чалавек, а ты яго клічаш... Ты яшчэ не зразумеў, што смерць... Вось яна якая... Мяне паранілі ў нагу, не так моцна... Падумаў: «Здаецца, я паранены». Са здзіўленнем падумаў. Абстрактна. Нага баліць, але яшчэ не верыцца, што гэта ўжо і са мной адбылося. Яшчэ новенькі, яшчэ хочацца пастраляць. Хлопцы ўзялі нож, разрэзалі халяву бота — мне вену перабіла. Наклалі жгут. Балюча, але паказаць, што балюча, я не мог, не паважаў бы сябе як мужчыну. Трываў. Бег ад танка да танка — адкрытая мішэнь, метраў сто. Там абстрэл, там камяні крышацца, але я не магу сказаць, што не пабягу ці не папаўзу. Я сябе не паважаў бы... Перажагнаўся — і пабег... Пакульгаў... У ботах кроў, паўсюль кроў. Бой яшчэ працягваўся больш за гадзіну. Выехалі мы а чацвёртай раніцы, а бой скончыўся а чацвёртай дня, і мы нічога за гэты час не елі. У мяне рукі былі ва ўласнай крыві, мне гэта не замінала, еў белы хлеб гэтымі рукамі. Потым мне перадалі, што мой сябра сканаў у шпіталі, яму куля трапіла ў галаву. Я ўяўляў, што калі ён загінуў, то праз некалькі дзён на
вечаровай паверцы нехта, можа, за яго адкажа: «Дашко Ігар загінуў, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак». Ён ціхі быў, як і я, не герой, наперад не лез, але ўсё адно яго не павінны былі адразу забыць, выкрасліць са спісаў. Але ніхто, апроч мяне, яго ўжо не памятаў... Я вырашыў развітацца з ім... Ён ляжаў у труне... Я доўга глядзеў, узіраўся, каб потым згадваць...
У Ташкенце... У касах білетаў няма. Увечары дамовіліся ў цягніку з праваднікамі: далі ім па пяцьдзясят рублёў, селі і паехалі. Нас было ўсяго чатыры чалавекі ў вагоне і два праваднікі, кожны атрымаў па сто рублёў. Во бізнес рабілі! А нам было напляваць! Мы смяяліся без прычыны, усё клекатала ўсярэдзіне: «Жывыя! Жывыя!».
Дома адчыніў дзверы... Узяў вядро і пайшоў праз двор. Праз свой двор!
Ваенную ўзнагароду — медаль — уручылі ў інстытуце. Потым артыкул у газеце з’явіўся: «Узнагарода знайшла героя». Мне смешна, быццам бы мяне шукалі чырвоныя следапыты і сорак гадоў пасля вайны прайшло. I не казаў я ім, што мы паехалі туды ў імя таго, каб на афганскай зямлі запалала зара Красавіцкай рэвалюцыі. А напісалі...
Да войска любіў паляванне. Была мроя: адслужу, паеду ў Сібір і буду там паляўнічым, егерам. Я быў дурань... Васямнаццаць гадоў... А цяпер? Пайшлі з сябрам на паляванне, ён застрэліў гусь, а потым мы ўбачылі падранка. Я бег за ім... Сябра страляў. А я бег, каб злавіць жывога. Я не хацеў забіваць...
Я быў... смаркач... Што я разумеў? Я чытаў шмат ваенных кніжак, там прыгожа напісана. А мне расказаць няма чаго...
(Я збіраюсяўжо сыходзіць. Нечакана ён адчыняелядоўню, дастае пляшку гарэлкі, налівае паўшклянкі і адным духам выпівае.)
Грэбанае жыццё! Грэбаная вайна! Жонка сказала: «Ты — фашыст!» — і сышла. Дачку забрала. Усё, што я тут вёрз вам, — пшык! Казка! Я — не знаўца жанчын і законаў свету... На вайне думаў: «Вярнуся — ажанюся». Прыехаў — і ажаніўся. (Налівае сабе яшчэ гарэлкі..) Гарэлка... Гарэлка і кнігі... Тут зарытая таямніца рускай душы, тут шукайце аснову рускага патрыятызму. Мы верым словам, гэтым крамзолям на паперы... «Ты — фашыст!» — і сышла. Трасца на гэтыя крамлёўскія муміі! Ім патрэбная была сусветная рэвалюцыя... Аў мяне жыццё адно... Адно жыццё! Я памятаю вочы сабакі, які сядзеў каля забітага салдата... Э-э-э... Халерныя муміі! Учора бачыў сон... Людзі насіліся з хуткасцю снарадаў і дзейнічалі, як снарады. Падалі бомбы... Я не ведаю, што за бомбы — усе людзі мёртвыя, а аўтобус і рэчы цэлыя... Абсалютна! Э-э-э... Кахаю! Я яе кахаю... Іншых жанчын не ведаў... Пляваць мне на вайну! Героі? Героі такія ж людзі, як і астатнія: хлуслівыя, сквапныя і выпівохі. He прыдумляйце герояў. He хлусіце... Лепш напішыце пра каханне... Чым пахне вайна? Э-э-э... Гэта пах забойства, а не смерці. Смерць па-іншаму пахне... (Налівае яшчэ.) Гарэлкі даме не прапаноўваю, а віна, блін, не маю, віна не ўжываю. За каханне! Самі афганцы не баяліся смерці... А калі людзі не баяцца смерці, навошта іх забіваць? Які сэнс? Хлопчыкі з Разані, з глухіх сібірскіх вёсак... Мы вырашылі, што калі ў іх дома няма туалетаў з туалетнай паперай (каменьчыкамі падціраюцца), то яны ніжэйшыя за нас. Усё гэта мы сабе прыдумалі, каб нам лягчэй было іх забіваць...
Я ёй усё гэта расказваў... Можа, дарма? Вядома ж, дарма... Трэба было ў героя гуляць... А я расказваў, што чалавека забіць таксама проста, як качку на паляванні. Бярэш на мушку, выцэльваеш і націскаеш спускавы
кручок. Першы час, страляючы, я заплюшчваў вочы, а потым глядзеў. П’яны я ўжо... Mary... Э-э-э... Скажу... Увесь час хацелася жанчыну... Непрадказальна, блін... Чалавек паводзіць сябе на вайне непрадказальна... Калі б я вярнуўся героем, жонка б ад мяне не сышла. Вайну прайгралі. Краіна развалілася. За што жанчынам паважаць мужчынаў?! Блін! Я ап’янеў... Пардон, мадам пісьменніца. Хацелі праўды? Вось вам праўда... Памерці лёгка, жыць цяжка. Ну, у сэнсе... Ну, як... Ляжыць забіты, а з кішэні выпала купа чэкаў. На жыццё збіраў, на прыгожае жыццё. Я быў дурань... Дурань... А вайна... Там шмат прыгожага... Агонь — гэта прыгожа... Кішлак гарыць — згарэў, людзі ўцякалі і адвязалі, выпусцілі ўсю жывёлу. Вярнуліся... Жытла няма... Выбягаюць з гліняных развалаў жывёліны, і людзі іх абдымаюць, плачуць, завуць па імені: «Ты жывая! Ты жывы!». (Спрабуе паставіць шклянку на стол, а яна падае.) Адставіць! Стаяць! Тваю маць, стаяць! Пардон, мадам... Я п’ю, вы самі бачыце, п’ю. Буду піць, пакуль не забуду... Вайну не забуду... Жонку... Я з малапітушчых... П’ю, а мне ўсё мала... Восьяна і сыіпла... Пяць гадоўтрывала... Я прыносіў ёй кветкі, у кожнай кішэні па букеце пралесак. Самых першых! Я п’яны... Э-э-э... Труны былі збітыя са шчылінамі, якскрыні з садавіной... У казарме... На сцяне плакат пра непарушнае савецка-афганскае сяброўства... Так! А, можа, жонка вернецца? Я кіну піць... (Бярэ ўрукі пляшку.) Кнігі і гарэлка... Дзве рускія таямніцы... Цяпер я шмат чытаю. Калі жывеш без кахання, з’яўляецца шмат часу. А тэлевізар я не гляджу... Хлусня! Пішыце, мадам... Пішыце... А чаму бабы пра вайну пішуць, а дзе ж мужыкі? Тваю маць! Трэба ведаць вайну... Гэтыя веды не з кніг, і не з таго, што я бачыў, яно яшчэ раней ува мне было. Аднекуль...
А пра каханне нічога не разумею, для мяне жанчына болып незразумелая за вайну. Страшней кахання нічога няма...
Радавы, танкіст
* * *
—Хто вам сказаў, што людзі не любяць вайну? Хто вам гэта сказаў...
Паехаў я ў Афганістан не адзін... Са сваім сабакам... з Чарай... Крыкнеш: «Памры!» — і яна падае. «Заплюшчы вочы» — і яна лапамі закрывае пысу і вочы. Калі мне было не па сабе, быў моцна засмучаны, яна сядала побач і плакала. Першыя дні я нямеў ад шчасця, што я там. 3 дзяцінства цяжка хварэў, у войска мяне не бралі. Але як гэта? Хлопец — і не служыў у войску? Сорамна. Будуць смяяцца. Армія — школа жыцця, там робяцца мужчынамі. Трапіў у войска. Пачаў пісаць рапарты, каб паслалі ў Афганістан.
—Ты там здохнеш за два дні, — палохалі мяне.
—He, я павінен быць там. — Я хацеў даказаць, што я такі самы, як усе.
Ад бацькоў утаіў, дзе служу. 3 дванаццаці гадоў у мяне запаленне лімфавузлоў, і яны, вядома ж, склікалі б усіх дактароў. Напісаў, што пасылаюць у ГДР. Паведаміў толькі нумар палявой пошты, маўляў, сакрэтная частка, горад называць нельга.
Прывёз з сабой сабаку і гітару. У асобым аддзеле спыталі:
—Як ты сюды трапіў?
—А вось як... — апавядаю, колькі рапартаўпадаў.
—He можа быць, каб сам. Ты што, вар’ят?
Ніколі не курыў. Захацелася закурыць.
Убачыў першых забітых: ногі адрэзаныя па самую пахвіну, дзірка ў галаве... Адышоў і ўпаў... Ну, так... Герой! Вакол пясок і пясок. Нічога не расце, апроч вярблюджых калючак. Першы час згадваў пра дом і пра маму, а потым думкі толькі пра ваду. Пяцьдзясят градусаў вышэй за нуль, скура плавіцца на аўтамаце. Я хадзіў з чырвонымі, апаленымі рукамі. Улюбёны ўспамін... Насланнё... Як хадзілі ў Саюзе ў звальненне і да знямення ў горле каштавалі вяршковае марозіва. Пасля бою пах смажанага... Вось кажуць: «Душа! Душа!». На вайне душа — штосьці абстрактнае, там чалавек пераходзіць у іншы стан. Сны цяжкія... Прачынаўся ўвесь час ад дзікага рогату. Раз-пораз нават хтосьці пакліча мяне па імені... Адплюшчувочыізгадваю: вайна! Я — навайне! Раніца... Хлопцы мыюцца, голяцца... Жартачкі, хохмы, падколкі: наліць камусьці вады ў нагавіцы... Калі ў паходзе, то сон кароткі — дзве-тры гадзіны, найлепшае трапіць у нарад на пачатку ночы, бо зранку сон наймацнейшы. Ранішняя змена яшчэ абавязаная згатаваць гарбату. У паходзе ежу гатавалі на вогнішчы. Паходны паёк: дзве двухсотграмовыя бляшанкі кашы з мясам, маленькая бляшанка з паштэтам, сухары ці галеты, дзве ўпаковачкі цукру (як у цягніку) і два пакецікі гарбаты. Зрэдку выдавалі тушаніну, з разліку адна бляшанка на некалькі чалавек. 3 кімсьці пасябруеш — у ягоным кацялку разаграваем кашу на дваіх, у маім — гатуем гарбату.
Уначы нехта сцягнуў аўтамат забітага... Знайшлі. Наш салдат. Прадаў у дукан за восемдзесят тысяч афгані. Пакупкі паказаў: два магнітафоны, джынсавыя анучы. Мы самі яго забілі б, разарвалі б, каб ён не быў пад вартай. На судзе сядзеў, маўчаў. Плакаў. У газетах пісалі пра «подзвігі». Мы абураліся. Але загадка: вярнуўся
дадому, мінула два гады, я чытаю газету, шукаю пра «подзвігі» — і веру.
Там здавалася: вярнуся дадому — усё ў сваім жыцці перайначу. Памяняю. Шмат хто вяртаецца, разводзіцца, нанова жэніцца, з’язджае кудысьці. Хто ў Сібір будаваць нафтаправоды, хто — у пажарнікі. Туды, дзе рызыка. Ужо нельга задаволіцца існаваннем замест жыцця. Я там бачыў абпаленых хлопцаў... Спачатку яны жоўтыя, адны вочы ззяюць, а скура злазіць — робяцца ружовыя... А пад’ём у горы? Гэта так: аўтамат — само сабой, падвойны боекамплект — кілаграмаў дзесяць патронаў, гранатаў колькі трэба кілаграмаў, плюс яшчэ кожнаму па міне — гэта яшчэ кілаграмаў дзесяць, бронекамізэлька, сухпаёк — агулам, з усіх бакоў панавешана на табе кілаграмаў сорак, калі не больш. У мяне на вачах чалавек рабіўся мокрым ад поту, быццам яго залевай адхвастала. Я бачыў аранжавую корку на застылым твары забітага... Чамусьці аранжавую... Бачыў сяброўства, баязлівасць... Нізасць... Але вы, калі ласка, не біце наводліў... Асцярожна з гэтым... Шмат цяпер... Шмат хулы. Але чаму ніхто не паклаў партбілет? Ніхто кулю сабе ў лоб не пусціў, калі мы былі там? А вы? Што рабілі вы, вядомая пісьменніца, калі мы былі там? (Хоча скончыць размову, але потым перадумвае.) Вы кніжку пісалі... Так? I глядзелі тэлевізар...
Вярнуўся... Маці, як маленькага, раздзела, усяго абмацала: «Цэленькі, родненькі». Звонку цэленькі, а ўсярэдзіне гарыць. Усё мне кепска: зыркае сонца — кепска, вясёлая песня — кепска, чыйсьці смех — кепска. Баяўся заставацца дома адзін, спаў з напалову адплюшчанымі вачыма. У маім пакоі тыя самыя кнігі, фота, магнітафон, гітара. Толькі мяне таго... Няма... Праз парк прайсці не магу — азіраюся. У кавярні афіцыянт
стане за спінай: «Замаўляйце». А я гатовы ўскочыць і ўцячы, не магу, каб у мяне за спінай хтосьці стаяў. Убачыш паскудніка — адна думка: «Расстраляць яго!». Бо там я мог падысці да любога і засекчы, як курыцу... I вайна ўсё спіша. Там даводзілася рабіць наўпрост супрацьлеглае таму, што патрабуецца ў мірным жыцці. А тут трэба забыць усе навыкі, набытыя на вайне. Я страляю выдатна, прыцэльна кідаю гранаты. Каму гэта тут трэба? Там нам здавалася, нібы маем што абараняць. Мы абаранялі нашую Радзіму, нашае жыццё. А тут — сябра не можа пазычыць тры рублі: жонка не дазваляе. Што гэта за сябра?
Я зразумеў: дома мы непатрэбныя. Непатрэбнае тое, што мы перажылі. Гэта лішняе, нязручнае. I мы лішнія, нязручныя. Адразу пасля Афгана працаваў слесарам па рамонце аўтамабіляў, інструктарам у райкаме камсамола. Сышоў. Паўсюль балота. Людзі занятыя заробкамі, лецішчамі, машынамі, вэнджанай кілбасой. Да нас нікому няма справы. Калі б мы самі не баранілі свае правы, то гэта была б невядомая вайна. Калі б нас не было так шмат, сотні тысяч, нас бы замоўчвалі, як замоўчвалі ў свой час В’етнам, Егіпет... Там мы ўсе разам ненавідзелі «духаў». Каго ж мне зараз ненавідзець, каб у мяне былі сябры?
Хадзіў у ваенкамат, прасіўся куды заўгодна ў «гарачую кропку»... А там такіх, як я, процьма — тых, у каго мазгі вывіхнутыя вайной.
Зранку прачынаешся і рады, калі не памятаеш сноў. Я нікому свае сны не апавядаю, але яны да мяне вяртаюцца... Тыя самыя сны...
Вось нібыта я сплю і бачу мора людзей... Усе каля нашага дома... Я азіраюся, мне цесна, але чамусьці не магу ўстаць. Тут да мяне даходзіць, што я ляжу ў труне...
Труна драўляная, цынкавай абгорткі на ёй няма. Памятаю гэта добра... Але я жывы, памятаю, што жывы, аднак ляжу ў труне. Адчыняецца брама, усе выходзяць на дарогу, і мяне выносяць на дарогу. Процьма народу, ува ўсіх на тварах гора і яшчэ нейкая таемная радасць... Мне незразумелая... Што здарылася? Чаму я ў труне? Раптам працэсія спынілася, я пачуў, як нехта сказаў: «Дайце малаток». Тут у мяне ўзнікае думка: гэта сон... Нехта паўтарае: «Дайце малаток». Яно як быццам наяве і як быццам у сне... I трэці раз нехта сказаў: «Падайце малаток». Я пачуў, як хлопнула вечка, застукаў малаток, адзін цвік трапіў мне ў палец. Я стаў біцца ў вечка галавой, нагамі. Раз — і вечка сарвалася, упала. Людзі глядзяць — я падымаюся, падняўся да пояса. Мне хочацца закрычаць: балюча, навошта вы мяне забіваеце цвікамі, мне там няма чым дыхаць. Яны плачуць, але мне нічога не кажуць. Усе як нямыя... На тварах радасць, таемная радасць... Нябачная... Але я яе бачу... Здагадваюся пра яе... I я не ведаю, як мне загаварыць з імі так, каб яны пачулі. Мне здаецца, што я крычу, а вусны мае сціснутыя, не магу іх растуліць. Тады я лёг назад у труну. Ляжу і думаю: яны хочуць, каб я памёр, можа, я і сапраўды памёр, і трэба маўчаць. Хтосьці зноў кажа: «Дайце мне
малаток...».
Радавы, сувязіст
ДЗЕНЬ ТРЭЦІ
«НЕЗВЯРТАЙЦЕСЯ ДА ЗАКЛІНАЧОЎ МЁРТВЫХ, I ДА ЧАРАДЗЕЯЎ HE ХАДЗЕЦЕ»
«На пачатку стварыў Бог неба і зямлю...
I назваў Бог святло днём, а цемру ноччу. I быў вечар, і была раніца: дзень адзін.
I сказаў Бог: хай будзе цвердзь пасярод вады, і хай аддзяляе яна ваду ад вады...
I назваўБог цвердзь небам. I быўвечар, і былараніца: дзень другі.
I сказаў Бог: хай збярэцца вада, якая пад небам, у адно месца, і хай явіцца суша. I сталася так...
Іўтварыла зямля зеляніну, траву, што сеяла насенне паводле роду яе, і дрэва, што радзіла плод, у якім насенне паводле роду ягонага...
I быў вечар, і была раніца: дзень трэці».
Чаго я шукаюў Святым пісанні? Адказаў ці пытанняў? Якіх пытанняў і якіх адказаў? Колькі ў чалавеку чалавека? Адны думаюць — шмат, іншыя сцвярджаюць — мала. Пад танюткім слоем культуры адразу ж выяўляецца звер. Дык колькі?
Ён мог бы мне дапамагчы, мой галоўны герой... Але нешта ён даўно маўчыць...
Раптам надвячоркам — званок:
—Усё было марна? Так? Так выходзіць? Разумееш, што гэта для мяне? Для нас? Я ехаў туды нармальным савецкім мальцам. Радзіма нам не здрадзіць! Радзіма нас не падмане! Нельга вар’яту забараніць вар’яцтва ягонае... Адны кажуць — мы выйійлі з чыстца,
іншыя — з памыйнай ямы. Чума на вашыя дзве радні! Я жыць хачу! Я кахаць хачу! У мяне хутка народзіцца сын... Я назаву яго Алёшкам — імя забітага сябра. Потым народзіцца дзяўчынка, я хачу яшчэ дзяўчынку, будзе Аленка...
Мы ж не забаяліся! Нас жа не падманулі.! Усё, баста! Больш не пазваню... Для мяне гэтая гісторыя скончылася. Я выходжу зяе... He застрэлюся і не кінусяўніз галавой з балкона. Яхачу жыць! Кахаць! Я другі раз выжыў... Першы раз там, на вайне, а другі раз — тут. Усё! Бывай!
Ён паклаў слухаўку.
А я яшчэ доўга з ім размаўляю... Слухаю...
Аўтарка
* * *
—Над магіламі павесьце шыльдачкі, выбіце на камянях, што ўсё было дарэмна! Выбіце на камянях, каб на вякі...
Мы яшчэ там гінулі, а нас ужо тут судзілі. Параненых прывозілі ў Саюз і разгружалі на задворках аэрапорта, каб народ не заўважыў. He ведаў... Ніхто з вас не задумваўся: чаму пасля службы ў войску ў мірны час маладыя хлопцы вяртаюцца з ордэнам Чырвонай зоркі і з медалямі «За адвагу» і «За баявыя заслугі»? Прывозяць труны і калекаў. Ніхто не задаваў такіх пытанняў... Я не чуў... Я чуў іншае... У восемдзесят шостым прыехаў у адпачынак, і ў мяне пыталіся: вы там загараеце, ловіце рыбу, зарабляеце шалёныя грошы? Газеты маўчалі або хлусілі. Тэлебачанне таксама. Мы — акупанты, — пішуць цяпер. Калі мы былі акупантамі, чаму мы іх кармілі, раздавалі лекі? Уваходзім у кішлак — яны радуюцца... Сыходзім — яны таксама радуюцца... Я так і не зразумеў: чаму яны заўсёды радаваліся?
Едзе аўтобус... Дзеці і жанчыны, нават на даху сядзяць. Спыняем: праверка! Сухі пісталетны стрэл — мой баец падае тварам у пясок... Перакульваем яго на спіну: куля ў сэрца трапіла... Я гатовы быў іх усіх з гранатамёта валіць... Абшукалі — пісталета не знайшлі і ніякай іншай зброі. Кошыкі з садавіной, медныя чайнікі на продаж. Адны жанчыны ў аўтобусе і бачаты, як цыганяты. А мой баец падае тварам у пясок...
Над магіламі павесьце шыльды, выбіце на камянях, што ўсё было дарэмна!
Ішлі як звычайна... На некалькі хвілін у мяне раптам адняло мову... Ад нейкага прадчування... Хацеў крыкнуць: «Стой!», але не змог. Я працягваў ісці... Пошуг! На нейкі час... На нейкую хвілю... Страціў прытомнасць, а потым бачу, што я на дне яміны. Папоўз. Болю не адчуваў... He хапала толькі сілаў паўзці, усе мяне абганялі... Метраў чатырыста паўзлі, усе мяне абганялі... Метраў чатырыста паўзлі... А потым хтосьці першы сказаў: «Сядайма. Ужо ў бяспецы». Я хацеў сесці, як усе, і... тут толькі ўбачыў, што ў мяне няма ног... Ірвануў да сябе аўтамат, застрэлюся! Аўтамат у мяне выхапілі... Хтосьці сказаў: «Маёр без ног... Шкада маёра...». Якя пачуў слова «шкада», у мяне боль пайшоў па ўсім целе... Такі жахлівы боль, што я пачаў выць...
У мяне дагэтуль звычка хадзіць толькі па дарозе. Па асфальце. Па сцяжынцы ў лесе не пайду... Па траве хадзіць баюся... Мяккая веснавая трава каля нашага дома, а мне ўсё адно страшна.
У шпіталі тыя, у каго няма абедзвюх ног, прасіліся ў адну палату. Нас сабралася чатыры чалавекі... Каля кожнага ложка дзве драўляныя нагі, усяго восем драўляных ног... На дваццаць трэцяга лютага настаўніца прывяла да нас дзяўчатак-школьніц з кветкамі.
Павіншаваць. А яны стаяць і плачуць. Два дні ніхто ў палаце да ежы не дакранаўся. Маўчалі.
Да аднаго заявіўся сваячок, торцікам нас частаваў:
—Усё было дарэмна, хлопцы! Дарэмна! Але нічога: пенсію дадуць, цэлымі днямі тэлевізар будзеце глядзець.
—Ды пайшоў ты! — чатыры мыліцы ў яго паляцелі.
Аднаго потым у прыбіральні з пятлі выцягнуў... Абкруціў шыю прасціной, хацеў на аконнай ручцы засіліцца... Атрымаў ліст ад дзяўчыны: «Ведаеш, «афганцы» ўжо не ў модзе...». Аўяго дзвюх ног няма...
Над магіламі павесьце шыльды, выбіце на камянях, што ўсё было дарэмна! Скажыце пра гэта мёртвым...
Маёр, камандзір горнастралковай роты
•k -k -к
—Вярнулася я адтуль з пачуццём, што хачу доўга сядзець каля люстэрка... I расчэсваць валасы...
Хачу нарадзіць дзіця. Мыць пялюшкі, чуць дзіцячы плач. А дактары не дазвалялі: «Вашае сэрца не вытрымае гэтай нагрузкі». Я не паслухала... Дзяўчынку сваю нараджала цяжка... Рабілі кесарава сячэнне, бо пачаўся сардэчны прыступ. «Але ніхто не зразумее, — пісала мне сяброўка ў больніцу, — што мы вярнуліся хворыя. Скажуць: гэта ж не раны...».
I ніхто, мабыць, сёння не паверыць, як для мяне ўсё пачалося... Увесну восемдзесят другога года... Мяне, студэнтку-завочніцу ўніверсітэта (вучылася на трэцім курсе філалагічнага факультэта), выклікалі ў ваенкамат:
—Трэба медсёстры ў Афганістане. Як вы да гэтага ставіцеся? Будзеце атрымліваць там паўтара аклада. Плюс чэкі.
—Але я вучуся. — Пасля заканчэння медыцынскай вучэльні я працавала медсястрой, аднак марыла пра новую прафесію — хацела зрабіцца настаўніцай. Адны адразу знаходзяць сваё пакліканне, а я першы раз памылілася.
—Вы камсамолка?
—Так.
—Падумайце.
—Я хачу вучыцца.
—Раім добра падумаць. А калі не, патэлефануем ва ўніверсітэт, скажам, якая вы камсамолка. Радзіма патрабуе...
У самалёце Ташкент — Кабул маёй суседкай была дзяўчына, што вярталася з адпачынку:
—А прас ты з сабой узяла? He? А электрычную плітку?
—Я на вайну еду.
—А, зразумела, яшчэ адна рамантычная дурніца. Кніжак ваенных начыталася...
—He люблю я ваенных кніжак.
—Навошта тады едзеш?
Гэтае праклятае «навошта» будзе мяне там пераследаваць усе два гады.
I праўда — навошта?
Тое, што называлася перасылкай, было доўгім шэрагам палатак. У палатцы «Сталоўка» кармілі дэфіцытнай грэчкай і вітамінамі «Ундэвіт».
—Ты — прыгожая дзяўчынка. Навошта ты тут? — спытаў пажылы афіцэр.
Я расплакалася.
—Хто цябе пакрыўдзіў?
—Вы пакрыўдзілі.
—Я?!
—Вы сёння пяты, хто ў мяне пытаецца: навошта я тут?
3 Кабула ў Кундуз — самалётам, з Кундуза ў Файзабад — верталётам. 3 кім не загавару пра Файзабад: ды ты чаго? Там страляюць, забіваюць, карацей — бывай, любая! Паглядзела на Афганістан з вышыні, вялікая прыгожая краіна: горы, як у нас, горныя рэкі, як у нас (я была на Каўказе), прастора, як у нас. Палюбіла!
У Файзабадзе я працавала аперацыйнай сястрой. Мая гаспадарка — палатка «Аперацыйная». Увесь медсанбат месціўся ў палатках. Жартавалі: «Спусціў з раскладушкі ногі — і ўжо на працы». Першая аперацыя — раненне падключычнай артэрыі ў старой афганкі. Дзе сасудзістыя заціскі? Заціскаў не хапае. Трымала пальцамі. Патрэбны шоўны матэрыял... Бярэш аднушпульку з шоўкам, яшчэ адну, і яны тут жа рассыпаюцца ў пыл. Відаць, ляжалі на складах яшчэ з той вайны, з сорак першага года.
Але афганку мы ўратавалі. Увечары зазірнулі з хірургам у стацыянар. Хацелі даведацца, як яна сябе адчувае. Яна ляжала з адкрытымі вачыма, убачыла нас... Заварушыла вуснамі... Я думала: яна хоча штосьці сказаць. Падзякаваць. Аяна хацела ў нас плюнуць... Я тады не разумела — яны маюць права на нянавісць. Чамусьці чакала ад іхлюбові. Стаяла скамянелая: мыяе ратуем, а яна...
Параненых прывозілі на верталётах. Як пачуеш гул верталёта, бяжыш.
Слупок тэрмометра спыняецца на адзнацы сорак градусаў... Соракградусаўвышэйзануль! Бывалаіпяцьдзясят... У аперацыйнай няма чым дыхаць. Сурвэткай ледзь паспяваю выціраць пот хірургам, яны стаяць над адкрытымі ранамі. Праз трубачку ад кропельніцы, прасунутую пад маскай, хтосьці з «нестэрыльных» медыкаў
дае ім папіць. He хапала кровазамяняльнікаў. Выклікаюць салдата. Ён тут жа кладзецца на стол і дае кроў. Два хірургі... Два сталы... I я адна аперацыйная сястра... Дапамагалі тэрапеўты. Яны паняцця не мелі пра стэрыльнасць. А я мітусілася між сталамі. Раптам над адным сталом гасне лямпачка. Хтосьці бярэ і выкручвае яе стэрыльнымі пальчаткамі.
—Прэч адсюль!
—Ты што?
—Прэч!
На стале ляжыць чалавек... У яго раскрытая грудная клетка...
—Прэч!!!
Суткі за аперацыйным сталом стаім, бывала, што і двое. To баявых параненых вязуць, то нечакана пачнуцца самастрэлы — у калена сабе стрэліць ці пальцы на руцэ пашкодзіць. Мора крыві... He хапала ваты...
Тымі, хто наважваўся на самастрэл, пагарджалі. Нават мы, медыкі, на іх лаяліся. Я таксама:
—Хлопцы гінуць, а ты да мамкі захацеў? Каленку ён параніў... Пальчык зачапіў... Спадзяваўся, у Саюз адправяць? Чаму ў скронь не страляў? Я на тваім месцы ў скронь бы страляла.
Клянуся, я так казала! Мне яны тады здаваліся гнюснымі баязліўцамі, толькі цяпер я разумею, што гэта, можа, і пратэст быў, і нежаданне забіваць. Але гэта я толькі цяпер пачынаю разумець.
У восемдзесят чацвёртым... Вярнулася дадому... Знаёмы хлопец нерашуча спытаўся:
—Як ты лічыш: ці мы павінны там быць?
Я абуралася:
—Калі б не мы, там былі б амерыканцы. Мы — інтэрнацыяналісты.
Быццам я магла гэта чымсьці даказаць.
Дзіўна, але як мала мы там задумваліся. Бачылі нашых хлопцаў, знявечаных, абпаленых. Бачылі іх і вучыліся ненавідзець. Думаць не вучыліся. Падымалася на верталёце... Дыханне перахоплівала ад прыгажосці! У пустэльні свая краса, пясок не мёртвы, ён рухаецца, жыве. Разгортваліся горы, пакрытыя чырвонымі макамі ці нейкімі невядомымі нам кветкамі... А я ўжо не магла цешыцца гэтым хараством. Усім сэрцам — ужо не магла. Мне больш падабаўся травень, што абпальваў сваёй спёкай, тады я глядзела на пустую, сухую глебу з пачуццём помслівага задавальнення: так вам і трэба. Дзеля вас мы тут гінем, пакутуем. Ненавідзела!
Дзён не памятаю... Памятаю раны... Раны агнястрэльныя, раны міннавыбуховыя... Верталёты сядаюць і сядаюць. Нясуць на насілках... Яны ляжаць, прыкрытыя прасцінамі, і па белым паўзуць чырвоныя плямы...
Думаю... Пытаюся ў сябе... Чаму я толькі жахлівае згадваю? Было ж сяброўства, узаемавыручка. I геройства было. Можа, мне замінае тая старая афганка? Збівае мяне... Мы яе ўратавалі, а яна хацела нам у твар плюнуць. Я потым даведалася... Яе прывезлі з кішлака, праз які прайшлі нашы спецназаўцы... Нікога жывога не засталося, толькі яна адна. 3 усяго кішлака. А калі ад самага пачатку, то з гэтага кішлака стралялі і збілі два нашыя верталёты. Абгарэлых верталётчыкаў віламі закалолі... А калі да самага канца, да самага... To мы не задумваліся: хто першы — хто апошні? Мы толькі сваіх шкадавалі...
У нас паслалі на баявыя доктара. Ён першы раз вярнуўся, плакаў:
—Мяне ўсё жыццё вучылі лекаваць. А я сёння забіваў... За што я іх забіваў?
Праз месяц ён ужо спакойна аналізаваў свае пачуцці:
—Страляеш і ўваходзіш у азарт: на табе, атрымай!
Уначы на нас падалі пацукі... Абцягвалі ложкі марлевым балдахінам. Мухі былі велічынёй з чайную лыжку. Прызвычаіліся і да мухаў. Няма аніводнай жывёліны больш непераборлівай за чалавека. Няма!
Дзяўчаты засушвалі на памяць скарпіёнаў. Тоўстыя, вялікія, яны «сядзелі» на шпільках або віселі на нітачках, як брошкі. А я займалася «ткацтвам». Я брала ў лётчыкаў парашутныя стропы і выцягвала з іх ніткі, якія потым стэрылізавала. Гэтымі ніткамі мы зашывалі, цыравалі раны. 3 адпачынку везла валізку голак, заціскаў, шоўнага матэрыялу. Вар’ятка! Прывезла прас, каб не сушыць на сабе ўзімку мокры халат. I электрычную плітку.
Начамі круцілі ўсёй палатай ватныя шарыкі, мылі і сушылі марлевыя сурвэткі. Жылі адной сям’ёй. Мы ўжо прадчувалі, што, калі вернемся, будзем страчаным пакаленнем. Лішнімі людзьмі. Калі пачалі прыбываць прыбіральніцы, бібліятэкаркі, загадчыцы гатэляў, мы спачатку не цямілі: навошта асобная прыбіральніца на два-тры модулі ці бібліятэкарка на два дзясяткі патрапаных кніжак? Навошта тысячы жанчын на гэтай вайне? Дзеля чаго? Ну, разумееце... Інтэлігентна не патлумачу... На літаратурнай мове... А па-простаму, дык толькі дзеля аднаго... Каб мужчыны не ашалелі... Мы самі пазбягалі гэтых жанчын, хоць яны ні ў чым не былі перад намі вінаватыя.
А я там закахалася... У мяне быў каханы чалавек... Ён і цяпер жыве... Але мужа я падманула, калі бралася шлюбам, сказала, што таго, каго я кахала, забілі. Яго не забілі... Гэта мы забілі нашае каханне...
—А ці сустракалася ты з жывым «духам»? — спыталіся ў мяне дома. — Ён, канечне, з бандыцкай мордай і кінжалам у зубах?
—Сустракала. Прыгожы малады чалавек. Скончыў Маскоўскі політэхнічны інстытут.
А майму малодшаму брату ўяўлялася штосьці з «Хаджы-Мурата» Талстога.
—А чаму вы працавалі па двое-трое сутак? Маглі адпрацаваць восем гадзін ды ісці адпачываць.
—Вы што! He разумееце?!
He разумеюць... А я ведаю, што нідзе не буду такая неабходная, як там. Хаджу на працу, чытаю кнігі, мыю вопратку. Слухаю музыку. Але таго сэнсу жыцця, які быў там, тут няма. Тут усё напаўсілы. Напаўголаса...
Медсястра
—Нарадзіла двух сыноў, двух любых хлопчыкаў...
Гадаваліся: адзін вялікі, другі маленькі. Старэйшы Саша ідзе ў войска, а малодшы Юра ў шостым класе.
—Саша, куды цябе пасылаюць?
—Куды Радзіма загадае, туды і паеду.
Кажу малодшаму:
—Глядзі, Юра, які ў цябе брат!
Прыйшоў салдацкі ліст. Юра бяжыць з ім да мяне:
—Нашага Сашу на вайну пасылаюць?
—На вайне забіваюць, сынку.
—Ты, мама, не разумееш. Ён вернецца з медалём «За адвагу».
Вечарамі з сябрамі ў двары гуляюць — ваююць з «духамі»:
—Та-та... Та-та... Та-та...
Вернецца дадому:
—Як ты думаеш, мама, вайна скончыцца раней, чым мне споўніцца васямнаццаць гадоў?
—Я хачу, каб раней.
— Пашанцавала нашаму Сашу — героем будзе. Лепш бы ты мяне раней нарадзіла, а яго потым.
...Прынеслі Сашаву валізку, а ў ёй сінія плаўкі, зубная шчотка, кавалак змыленага мыла і мыльніца. Даведка пра апазнанне.
—Ваш сын памёр у шпіталі.
У мяне як кружэлка ў галаве... Ягоныя словы: «Куды Радзіма загадае, туды і паеду... Куды Радзіма загадае, туды і паеду...».
Занеслі і вынеслі скрыню, нібыта ў ёй нічога не было.
Маленькія яны былі, клічу: «Саша!» — бягуць абодва, клічу: «Юра!» — адзін і другі адгукаюцца.
Усю ноч сядзела і клікала:
—Саша! — Скрыня маўчала, цяжкая, цынкавая скрыня. Зранку падняла вочы — убачыла малодшага. — Юрачка, а дзе ты быў?
—Мама, калі ты крычыш, мне хочацца збегчы на край зямлі.
Хаваўся ў суседзяў. 3 могілак уцёк, ледзьве знайшлі.
Прывезлі Сашавы ўзнагароды: два ордэны і медаль «За адвагу».
—Юра, паглядзі, які медаль!
—Я, мама, бачу, а наш Саша не бачыць...
Тры гады, як сына няма, а ні разу не прысніла. Нагавічкі яго пад падушку кладу, саколку ягоную:
—Прысніся, сынку. Прыйдзі пабачыцца.
He ідзе. У чым я перад ім правінілася?
3 акна нашага дома відаць школа і школьны двор. Дзеці там гуляюць — ваююць з «духамі». Толькі чую:
—Та-та... Та-та... Та-та...
Ляжу ўначы і прашу:
—Прысніся, сынку. Прыйдзі пабачыцца.
I адзін раз сніцца мне труна... Акенца там, дзе галава, вялікае... Нахіляюся, каб пацалаваць... Але хто там ляжыць? Гэта не мой сын... Нехта чорненькі... Нейкі афганскі хлопчык, але да Сашы падобны... Спачатку думка: гэтаёнзабіўмайго сына... Апотым здагадка: але ж і ён мёртвы. I яго нехта забіў. Нахіляюся і цалую праз акенца... У страху прачынаюся: дзе я? Што са мной?
Хто прыходзіў... 3 якой весткай...
Маці
* * *
—Два гады... Сыты па горла... Забыць... Як дрэнны сон! Мяне там не было! He было!
I ўсё ж я там быў...
Скончыў вайсковы інстытут... I, адгуляўшы належны адпачынак, улетку восемдзесят шостага я прыехаў у Маскву і, як было абгаворана ў прадпісанні, з’явіўся ў штаб адной важнай вайсковай установы. Знайсці яе было не так і проста. Я зайшоў у бюро пропускаў, набраў трохзначны нумар:
—Слухаю. Палкоўнік Сазонаў, — адказалі на тым канцы дроту.
—Вітаю таварыша палкоўніка! Прыбыў у вашае распараджэнне. Чакаю ў бюро пропускаў.
—А, ведаю, ведаю... Вам ужо вядома, куды вас накіроўваюць?
—У Дэмакратычную рэспубліку Афганістан. Згодна з папярэднімі звесткамі — у горад Кабул.
—Нечакана для вас?
—Ніяк не, таварыш палкоўнік.
Пяць гадоў нам унушалі: вы ўсе там будзеце. Так што, ніколькі не пакрывіўшы душой, я мог бы шчыра адказаць палкоўніку: «Я чакаў гэтага дня цэлыя пяць гадоў». Калі нехта ўяўляе ад’езд афіцэра ў Афганістан як хуткія зборы па першым званку, па-мужчынску скупое на пачуцці развітанне з жонкай і дзецьмі, пасадку ў равучы самалёт сярод імглы на досвітку, ён памыляецца. Дарога на вайну патрабуе неабходнага бюракратычнага афармлення: апроч загада, аўтамата, сухпайка, патрабуюцца даведкі, характарыстыкі — «палітыку партыі і ўрада разумее правільна», службовыя пашпарты, візы, атэстаты і інструкцыі, даведкі аб прышчэпках, мытныя дэкларацыі, пасадачныя талоны. I толькі пасля гэтага вы сядзеце ў самалёт і, адарваўшыся ад зямлі, пачуеце выгук п’янага капітана: «Наперад! На міны!».
Газеты паведамлялі: «Ваенна-палітычная абстаноўка ў ДРА надалей застаецца складанай і супярэчлівай». Ваенныя сцвярджалі, што вывад першых шасці палкоў трэба расцэньваць толькі як прапагандысцкі крок. Пра поўны вывад савецкіх войскаў не можа быць і гаворкі. «На нашае жыццё хопіць», — у гэтым ніхто з пасажыраў, што ляцелі са мной, не сумняваўся. «Наперад! На міны!» — крычаў ужо скрозь сон п’яны капітан.
Вось жа, я — дэсантнік. Мяне адразу ж навучылі, што войска дзеліцца на дзве часткі: дэсантнікаў і саляру. Этымалогію слова «саляра» вызначыць так і не ўдалося. Шмат якія салдаты, прапаршчыкі і частка афіцэраў робяць сабе наколкі на руках. Яны не вызначаюцца вялікай разнастайнасцю, найчасцей гэта ІЛ-76 і пад ім купал парашута. Здараюцца варыянты. Напрыклад, я сустракаў такі лірычны сюжэт: аблокі, птушкі, парашутыст пад купалам і кранальны надпіс: «Любіце неба».
3 неафіцыйнага кодэкса дэсантнікаў: «Дэсантнік становіцца на калені толькі ў двух выпадках: перад трупам сябра і каб напіцца вады з ручая».
Пачалася мая вайна...
—Раўнуй! Зважай! Загадваю здзейсніць марш па маршруце: пункт пастаяннай дыслакацыі — павятовы партыйны камітэт Баграмі — кішлак Шавані. Хуткасць на маршруце — па галаўной машыне. Дыстанцыя ў залежнасці ад хуткасці. Пазыўныя: я — «Фрэза», астатнія — па бартавых нумарах машынаў. Аўтаматы з рук не выпускаць. Вольна! — Звычайны рытуал перад выездам нашага агітатрада.
Я заскокваю на сваю бээрдээмку, невялікі ўвішны браневічок. Ад нашых радцаў пачуў яе мянушку — «балі-балі». «Балі» ў перакладзе з афганскай «так». Калі афганцы правяраюць мікрафон, яны, апроч нашага традыцыйнага «раз-два, раз-два», кажуць «балі-балі». Мне, як перакладчыку, цікава ўсё, што звязана з мовай.
—«Сальта!», «Сальта!» Я — «Фрэза». Пайшлі!
За невысокім каменным плотам два аднапавярховыя цагляныя дамкі, пакрытыя звонку вапнай. Чырвоная таблічка: павятовы партыйны камітэт. На ганку нас чакае таварыш Галман. Ён апрануты ў савецкае ваеннае хабэ.
—Салям алейкум, рафік Лагман.
—Салям алейкум. Чатаур асці! Худ асці! Джор асці! Хайр хайрыят асці? — выдае ён залпам традыцыйны набор афганскіх вітальных фразаў, якія ўсе азначаюць, што суразмоўнік цікавіцца вашым здароўем. Адказваць на гэтыя пытанні не трэба, можна проста паўтарыць тое самае.
Камандзір не ўпускае моманту, каб загнуць сваю ўлюбёную фразу.
—Чатаур асці? Хуб асці? У Афгане па дур-расці.
Пачуўшы незразумелае, таварыш Лагман збянтэжана глядзіць на мяне.
—Руская народная прыказка, — тлумачу я.
Нас запрашаюць у кабінет. Прыносяць на падносе гарбату ў заварных металічных імбрыках. Гарбата ў афганцаў — неадменны атрыбут гасціннасці. Без гарбаты не пачнецца праца, не адбудуцца перамовы, адмовіцца ад гарбаты — усё роўна што не працягнуць рукі пры сустрэчы.
У кішлаку нас сустракаюць старэйшыны і бачаты, вечна нямытыя (зусім маленькіх не мыюць увогуле, згодна з шарыятам, слой бруду ахоўвае ад злой напасці), адзетыя ў што трапіцца. Калі я размаўляю на фарсі, кожны лічыць неабходным пераканацца ў маіх ведах. Ідзе нязменнае пытанне: колькі часу? Я адказваю, што выклікае буру радасці (адказаў, значыць, сапраўды ведае фарсі, а не прытвараецца).
—Ты мусульманін?
—Мусульманін, — жартоўна адказваю я.
Ім патрэбныя доказы.
—Калему ведаеш?
Калема — гэта асаблівая формула, прамаўляючы якую, ты робішся мусульманінам.
—Ла ілях ілля міях ва Мухамед расул алах, — дэкламую я. — Няма Бога, апроч Алаха, і Мухамед прарок ягоны.
—Дост! Дост (сябра)! — мармычуць бачаты, працягваючы ў знак прызнання свае худзенькія ручкі.
Яны яшчэ не раз папросяць мяне паўтарыць гэтыя словы, будуць прыводзіць сваіх сяброў і зачаравана шаптаць: «Ён ведае калему».
3 гукавяшчальнай прылады, якую самі афганцы назвалі «Алай Пугачовай», ужо разносяцца афганскія
народныя мелодыі. Салдаты развешваюць на машынах наглядную агітацыю: сцягі, плакаты, лозунгі, раскручваюць экран — зараз пакажам фільм. Дактары ставяць столікі, раскладаюць скрыначкі з медыкаментамі.
Адкрываецца мітынг. Наперад выходзіць мула ў доўгай белай накідцы і белай чалме. Чытае суру з Карана. Скончыўшы суру, звяртаецца да Алаха з просьбай сцерагчы ўсіх прававерных ад сусветнага зла. Сагнуўшы рукі ў локцях, падымае далоні да неба. Усе, і мы таксама, паўтараем за ім гэтыя рухі. Пасля мулы выступае таварыш Лагман. 3 вельмі доўгай прамовай. Гэта адна з асаблівасцяў афганцаў. Прамаўляць могуць і любяць усе. У лінгвістыцы ёсць тэрмін — эмацыйная афарбаванасць. Дык вось, у афганцаў мова не проста афарбаваная, а расфарбаваная метафарамі, эпітэтамі, параўнаннямі. Афганскія афіцэры не раз выказвалі мне сваё здзіўленне тым, што нашыя палітработнікі праводзяць заняткі па паперках. На партыйных сходах, пасяджэннях, актывах я чуў нашых лектараў з тымі ж паперкамі, з той самай лексікай: «у авангардзе шырокага камуністычнага руху», «быць пастаянным прыкладам», «нястомна ўвасабляць у жыццё», «разам з поспехамі маюцца некаторыя недапрацоўкі» і нават «некаторыя таварышы не разумеюць». Да майго прыезду ў Афганістан мітынгі, вось такія, як нашы, даўно зрабіліся звычайнай прымусоўкай, народ збіраўся, каб трапіць на медагляд ці атрымаць кулёк мукі. Зніклі авацыі і дружныя выгукі «заідо бод» — «хай жыве!» з паднятымі ўгору кулакамі, якімі нязменна суправаджаліся ўсе выступы ў тыя часы, калі народ яшчэ верыў у тое, у чым яго спрабавалі пераканаць, — у яскравыя вяршыні Красавіцкай рэвалюцыі. У светлую камуністычную будучыню.
Бачаты выступы не слухаюць, ім цікава, які будзе фільм. У нас, як заўсёды, мультфільмы на англійскай і два дакументальныя на фарсі і пушту. Тут любяць індыйскія мастацкія фільмы або карціны, дзе шмат боек і страляніны.
Пасля кіно — раздача падарункаў. Мы прывезлі мяшкі з мукой і дзіцячыя цацкі. Перадаём іх старшыні кішлака, каб падзялілі паміж найбяднейшымі і сем’ямі загінулых. Пакляўшыся публічна, што ўсё будзе як належыць, ён разам з сынам стаў цягаць мяхі дадому.
—Як ты думаеш, раздасць? — турбуецца камандзір атрада.
—Думаю, што не. Мясцовыя падыходзілі і папярэджвалі — нячысты на руку. Заўтра ўсё будзе ў дуканах.
Каманда:
—Усім па стужачцы. Падрыхтавацца да руху.
— 112-ы да руху гатовы... 305-ы гатовы... 307-ы гатовы...
Бачаты суправаджаюць нас градам камянёў. Адзін трапляе ў мяне. «Ад удзячнага афганскага народа», — кажуя.
Вяртаемся ў частку праз Кабул. Вітрыны некаторых дуканаў аздобленыя зразумелымі нам надпісамі: «Самая танная гарэлка», «Любыя тавары па любым кошце», «Крама «Брацішка» для рускіх сяброў». Гандляры заклікаюць па-руску: «батнік», «варонка», «сервіз «Сівы граф» на шэсць персонаў», «красоўкі на ліпучках», «люрэкс у бела-блакітную палосачку». На прылаўках — нашая згушчонка, зялёны гарошак, нашы тэрмасы, электрачайнікі, матрацы, коўдры...
Я даўно дома... Мне сніцца Кабул... На горных схілах вісяць гліняныя дамкі. Вечарэе. У іх запальваюцца агеньчыкі. Здалёк здаецца, што перад табой велічны
хмарачос. Калі б я не быў там, то не адразу здагадаўся б: гэта ўсяго толькі аптычны падман...
Я вярнуўся адтуль і праз год сышоў з войска. Вы не бачылі, як блішчыць штых у месяцовым святле? He? А я не мог гэтага больш бачыць...
Сышоў з войска і паступіў на факультэт журналістыкі. Хачу пісаць... Чытаю, што іншыя пішуць...
—Калему ведаеш?
—Ла ілях ілля міях ва Мухамед.
—Дост! Дост!
Галодныя салдаты... Дыстрофікі. Усё цела ў фурункулах. Авітаміноз. I заваленыя рускай ежай дуканы. Шалёна круцяцца зрэнкі параненага, які памірае ад шалёнага аскепка...
Наш афіцэр каля павешанага афганца. Усміхаецца.
Што мне з гэтым рабіць? Я там быў... Я гэта бачыў, але пра гэта ніхто не піша... Такі аптычны падман... Калі не напісана, выходзіць, як бы не было. Дык было ці не было?
Старшы лейтэнант, ваенны перакладчык
* * *
—Ая мала чаго памятаю. Асабістага. Свайго.
Ляцела нас у самалёце дзвесце чалавек. Дзвесце мужчынаў. Чалавек у масе, у групе, у статку і чалавек адзін — гэта розныя людзі. Я ляцеў і думаў пра тое, што там убачу... даведаюся... Вайна — гэта новы свет...
3 наказу камандзіра:
—Пад’ём у горы. Калі сарвешся — не крычаць. Падаць моўчкі, «жывым» каменем. Толькі так можна ўратаваць таварышаў.
Калі глядзіш з высокай скалы, то сонца так блізка, што, здаецца, можна ўзяць рукамі. Памацаць.
Да войска я прачытаў кнігу Аляксандра Ферсмана «Успамін пра камень». Памятаю, уразілі словы: жыццё каменя, памяць каменя, голас каменя... Цела каменя... Імя каменя... Я не разумеў, што пра камень можна казаць як пра адушаўлёны прадмет. А там адкрыў для сябе, што на камень можна глядзець доўга, як на ваду і агонь.
3 павучанняў сяржанта:
—У звера трэба страляць з невялікім апераджэннем, a то ён сваю кулю праскочыць. I ў чалавека, які бяжыць, таксама...
—Застаецца жывым той, хто стрэліць першым. Першым, блядзь! Зразумелі?! Калі зразумелі, то вернецеся — і ўсе бабы будуць вашыя!
Ці быў страх? Быў. У сапёраў у першыя пяць хвілін. У верталётчыкаў, пакуль бягуць да машыны. У нас, у пяхотнікаў, пакуль хтосьці першы не стрэліць...
Ідзём у горы... Ідзём з ранку і да позняй ночы. Стома такая, што млосць, што цягне на ваніты. Спачатку свінцом наліваюцца ногі, потым рукі. Рукі пачынаюць трымцець у суставах.
Адзін упаў:
—He магу. He падымуся!
Учапіліся ў яго ўтрох, цягнем.
—Кіньце мяне, хлопцы! Прыстрэльце!
—Сука, мы цябе прыстрэлілі б... Але ў цябе мама дома...
—Прыстрэльце!
Піць! Піць! Мучыць смага. Ужо на паўдарозе ва ўсіх пустыя біклагі. Язык высоўваецца з рота, вісіць, назад не запіхнеш. Неяк мы яшчэ вымудраемся курыць. Падымаемся ў горы да снегу, шукаем, дзе талая вада — з лужыны
п’ём, грызём лёд зубамі. Пра хлорныя таблеткі ўсе забылі. Якая там ампула з марганцоўкай? Дапоўз і ліжаш снег... Кулямёт ззаду строчыць, а ты з лужыны п’еш... Захлынаешся, a то заб’юць — і не нап’ешся. Мёртвы ляжыць тварам у вадзе, здаецца, п’е.
Я цяпер як старонні назіральнік... Гляджу туды... Якім я быў? Я не адказаў вам на галоўнае пытанне: як я трапіў у Афганістан? Сам папрасіў накіраваць мяне для падтрымкі рэвалюцыйнай волі афганскага народа. Тады па тэлевізары паказвалі, па радыё казалі, у газетах пісалі пра рэвалюцыю... Зорка заззяла на Усходзе! Мы павінны дапамагчы, падставіць брацкае плячо... Збіраўся на вайну загадзя. Займаўся спортам. Вучыўся каратэ... Ударыць першы раз у твар — гэта няпроста. Да хрумсту. Трэба рысу пераступіць — і хрась!
Першы забіты... Афганскі хлопчык, гадоў сем... Ляжаў, раскінуўшы рукі, як у сне. I побач растрыбушаныя вантробы забітага каня... Неяк перажыў, мабыць, таму, што кніг ваенных начытаўся.
Згадваюцца нашы «афганскія» песні. Спяшаешся на працу і раптам пачынаеш мармытаць:
Скажы, чаму і для каго аддалі кроў яны сваю?
Чаму ў атаку ўзвод пайшоў пад кулямётную брую?
Азіраешся — хоць бы ніхто не пачуў! Вырашаць — шызануты ці кантужаны адтуль прыехаў. (Спявае.)
Афганістан — прыгожы, дзікі, горны край.
Загад адзін: устань, ідзі і памірай...
Вярнуўся і два гады ў сне хаваў сябе... Або прачынаюся ў страху: застрэліцца няма чым!
Сяброў цікавіла: узнагароды ёсць? Раненні ёсць? Страляў? Я спрабаваў падзяліцца тым, што адчуваў там, ніякай цікавасці. Пачаў піць... Піў на самоце... Трэці тост — за тых, хто загінуў... За Юрку... А мог яго ўратаваць... Разам ляжалі ў кабульскім шпіталі... У мяне драпіна на плячы, кантузія, а яму адарвала нагу... Шмат там хлопцаў ляжала без ног, без рук. Кураць, адпускаюць жартачкі. Там яны ў парадку. Але ў Саюз не хочуць, да апошняга просяць, каб іх пакінулі. У Саюзе пачынаецца іншае жыццё. Юрка ў дзень адпраўкі ў аэрапорт ускрыў сабе ў туалеце вены...
Пераконваў яго (мы вечарамі гулялі ў шахматы):
—Юрка, не падай духам. Памятаеш Аляксея Мярэсьева? Ты чытаў «Аповесць пра сапраўднага чалавека»?
—Мяне вельмі прыгожая дзяўчына чакае...
Часам я ненавіджу ўсіх, каго сустракаю на вуліцы... Добра, што на мытні адбіраюць зброю, гранаты... Мы зрабілі сваю справу, цяпер нас можна не заўважаць? А Юрку забыць?
Уначы прачнуся і не магу сцяміць: тут я ці там? Тут я жыву староннім назіральнікам... Маю жонку, дзіця. Абдымаю — нічога не адчуваю, цалую — нічога не адчуваю. Я раней любіў галубоў. Любіў раніцу. Што заўгодна аддам, каб мне вярнуць радасць...
Радавы, стралок
* * *
—Дачка прыйшла са школы і кажа:
—Мама, ніхто не верыць, што ты была ў Афганістане.
—Чаму?
—Пытаюцца: «Хто тваю маму туды пасылаў?»
А я яшчэ не прызвычаілася да мірнага жыцця... Цешуся ім... He прызвычаілася, што не страляюць, не
абстрэльваюць, можна адкрыць кран і выпіць шклянку вады, і ад яе хлоркай не шыбае. А там хлеб з хлоркай, булачкі з хлоркай, макарона, каша, мяса, кампот з хлоркай. Ужо два гады дома, памятаю, як з дачкой сустрэлася, а рэшта не затрымліваецца ў памяці, яна такая маленькая, нікчэмная ў параўнанні з тым, што перажытае там. Ну, купілі новы стол на кухню, тэлевізар... А што тут яшчэ адбывалася? Нічога. Дачка расце... Яна ў Афганістан пісала камандзіру часткі: «Вярніце мне хутчэй маму, я вельмі ссумавалася...». Акрамя дачкі, мне нічога пасля Афганістана не цікава.
Тамрэкіказачнаблакітныя... Блакітнаявада! Ніколі не думала, што вада можа быць такога блакітнага колеру. Чырвоныя макі растуць, як у нас рамонкі, вогнішчы макаў ля ўзножжа гор. Высокія гордыя вярблюды спакойна глядзяць на ўсё, як аксакалы. На «супрацьпяхотцы» (такая міна) падарваўся вослік, цягнуў на базар вазок з апельсінамі. Ляжаў і плакаў ад болю... Нашая медсястра яго перавязвала...
Будзь ты пракляты, Афганістан!
Я не магу пасля яго спакойна жыць. Жыць як усе. Прыехала... Спачатку суседкі, сяброўкі часта ў госці прасіліся:
—Валя, мы забяжым на хвілінку. Раскажы, які там посуд? Якія дываны? Праўда, што шмотак навалам і відэатэхнікі? Магнітафоны, плэеры... Што ты прывезла? Можа, што прадасі?
Трунаў адтуль прывезлі болып, чым відэамагнітафонаў. Пра іх забылі.
Будзь ты пракляты, Афганістан!
Дачка расце... Кватэра ў мяне аднапакаёвая, маленькая. Там абяцалі: вернецеся дадому, вам за ўсё аддзячаць. Звярнулася ў райвыканкам, узялі мае паперы.
—Вы параненая?
—He, я цэлая вярнулася. Звонку цэлая, а што ўсярэдзіне, не відаць.
—Ну і жывіце, як усе. Мы вас туды не пасылалі.
У чарзе па цукар:
—Адтуль усяго панавезлі і тут яшчэ прэтэнзіі выстаўляюць...
Паставілі адразу шэсць трунаў: маёр Яшэнка, лейтэнант і салдаты... Яны ляжаць, загорнутыя ў белыя прасціны... Галоваў не відаць, іх няма... Ніколі не думала, што мужчыны могуць так крычаць, рыдаць... Фатаграфііўмяне засталіся... На месцы гібелі ставілі абеліскі з буйных аскепкаў бомбаў, выбівалі прозвішчы на камянях. «Духі» скідвалі іх у бездань. Расстрэльвалі помнікі, падрывалі, каб ніякага следу ад нас не засталося...
Будзь ты пракляты, Афганістан!
Дачка вырасла без мяне. Два гады ў школе-інтэрнаце. Я прыехала, настаўніца скардзіцца: мае адны тройкі. Як з ёй размаўляць? Яна ўжо вялікая зрабілася.
—Мама, што вы там рабілі?
—Жанчыны там дапамагалі мужчынам. Я ведала жанчыну, якая сказала мужчыну: «Ты будзеш жыць». I ён жыў. «Ты будзеш хадзіць». I ён хадзіў. Перад гэтым яна забрала ў яго ліст, напісаны да жонкі: «Каму я патрэбны бязногі?! Забудзьце пра мяне». Яна сказала яму: «Пішы: “Прывітанне, дарагая жонка і дарагія Аленка і Алёшка...”».
Як я туды паехала? Мяне выклікаў камандзір: «Трэба!». Мы выхаваныя на гэтым слове, у нас завядзёнка. На перасылцы ляжыць на голым матрацы маладая дзяўчынка і плача:
—Я дома маю ўсё: чатырохпакаёвую кватэру, жаніха, любых бацькоў.
—Навошта прыехала?
—Сказалі, што тут цяжка. Трэба!
Я нічога адтуль не прывезла, апроч памяці.
Будзь ты пракляты, Афганістан!
Гэтая вайна ніколі для мяне не скончыцца... Дачка ўчора вярнулася ад сяброў:
—Мама, калі я сказала, што ты была ў Афганістане, адна дзяўчынка чамусьці засмяялася...
Што мне ёй адказаць?
Прапаршчык, начальніца сакрэтнай службы
* & *
—Смерць — страшная рэч, але ёсць рэчы страшнейшыя... He кажыце пры мне, што мы — ахвяры, што гэта была памылка. He прамаўляйце пры мне гэтых словаў. Я не дазваляю.
Мы ваявалі добра, смела. За што вы нас? Я сцяг, як жанчыну, цалаваў. 3 трымценнем. Нас так выхавалі, што гэта святое, калі ты пацалаваў сцяг. Мы любім Радзіму, мы ёй верым. Ну-ну-ну... (Нервова забарабаніў пальцамі па стале.) Я яшчэ там... Пад акном «стрэльне» выхлапная труба — жывёльны страх. Звон разбітага шкла... У галаве адразу пуста-пуста, звонкая пустата ў галаве. Званок міжгародняга тэлефона, нібыта дзесьці страляюць... Я не хачу ўсяго гэтага перакрэсліваць, я не магу таптаць свае бяссонныя ночы. Свае пакуты. He магу забыць халадок па спіне ў пяцідзесяціградусную спёку...
.. .Ехалі на машынах і выкрыквалі песні на ўсё горла. Аклікалі, задзіралі дзяўчат, з грузавіка яны ўсе прыгожыя. Мы ехалі вясёлыя. Трапляліся баязліўцы:
—Я адмоўлюся... Лепш турма, чым вайна.
—На, атрымай! — Іх білі. 3 іх здзекаваліся, яны нават уцякалі з часткі.
Першага забітага я выцягнуў з люка. Ён сказаў: «Хачу жыць...» — і памёр. Ну-ну-ну... Пасля бою невыносна глядзець на прыгажосць. На горы, на бэзавыя цясніны ў тумане... На зыркую птушку... Хочацца ўсё расстраляць! Страляю... Страляю ў неба! Або ціхі-ціхі робішся, ласкавы. Знаёмы хлопец доўга паміраў. Ляжаў, як дзіця, што толькі-толькі навучылася размаўляць, называў і паўтараў усё, што сустракаў вачыма: «Горы... Дрэва... Птушка... Неба...». Ітакда самага канца...
Малады царандой, гэта ў іх міліцыянт:
—Я памру, Алах забярэ мяне на неба. А ты куды трапіш?
Куды я траплю?!
Трапіў у шпіталь. Прыехаў да мяне ў Ташкент бацька:
—Пасля ранення ты можаш застацца ў Саюзе.
—Як я застануся, калі мае сябры там?
Ён — камуніст, але хадзіў у царкву, ставіў свечку.
—Навошта ты гэта робіш, бацька?
—Мне трэба ў нешта ўкласці сваю веру. Каго мне яшчэ прасіць, каб ты вярнуўся?
Побач ляжаў хлопец. Да яго прыехала маці з Душанбэ, прывезла садавіну, каньяк:
—Хачу сына дома пакінуць. Каго прасіць?
—Давай, маці, лепш вып’ем твой каньяк за нашае здароўе.
—Хачу сына дома пакінуць...
Выпілі мы яе каньяк. Цэлую скрыню. У апошні дзень пачулі: у аднаго з нашых у палаце знайшлі язву страўніка, кладуць у медсанбат. Шкура! Мы яго твар сцерлі для сябе з памяці.
Для мяне — або чорнае, або белае. Шэрага няма. Ніякіх паўтонаў.
Нам не верылася, што дзесьці цэлы дзень дождж, грыбны дождж. Нашы архангельскія камары над вадой гудуць. Толькі выпаленыя шурпатыя горы... Падсмажаны калючы пясок... Ну-ну-ну... I на ім, як на вялікай прасціне, нашы скрываўленыя салдаты ляжаць... У іх адрэзалі ўсё мужчынскае... Цыдулка: вашы жанчыны ніколі не народзяць ад іх сыноў...
А вы кажаце — забыць?!
Вярталіся: хто з японскім магнітафонам, хто чыркаў музычнымі запальнічкамі, а хто ў мытым-перамытым хабэ і з пустым «дыпламатам».
Мы ваявалі добра, смела. Нас узнагародзілі ордэнамі... Кажуць, што нас, «афганцаў», і без ордэнаў пазнаюць, па вачах:
—Хлопча, ты з Афгана?
А я іду ў савецкім паліто, у савецкіх ботах...
Радавы, сувязіст
* * *
—А раптам яна жывая?
Можа, яна жывая, мая дзяўчынка, але дзесьці далёка... Я ўсё адно спадзяюся, дзе б яна ні была, толькі б жывая. Так я думаю, так мне гэтага хочацца, вельмі хочацца! I вось мне прысніўся сон... Вось яна прыйшла дадому... Узяла крэсла і села пасярод пакоя... Валасы доўгія ў яе, вельмі прыгожыя, рассыпаліся па плячах. Яна іх так адкінула рукой і кажа: «Мама, ну што ты мяне ўсё клічаш і клічаш, ты ж ведаеш, што я прыйсці да цябе не магу. Я тут маю мужа, дваіх дзяцей... Маю сям’ю..
I я яшчэ ў сне адразу згадала: калі яе пахавалі, мінуў, мабыць, месяц, мне падумалася — можа, яе не забілі, а скралі? Гэта было мне суцяшэнне. Мы, бывала, ідзём
з ёй па вуліцы, на яе азіраюцца... Яна высокая, і гэтыя валасы аж ліюцца... I вось я атрымала пацверджанне, што здагадка мая слушная. Дзесьці яна жыве...
Я — медык, і ўсё жыццё лічыла, што гэта — святая прафесія. Вельмі яе любіла, таму і дачушку да яе прывабіла. А цяпер праклінаю сябе. Каб не тая прафесія, засталася б дома і жыла. Цяпер мы з мужам толькі ўдваіх, нікога больш не маем. Пуста, жахліва пуста. Вось увечары сядаем, вось глядзім тэлевізар. Сядзім, маўчым, часам слова за ўвесь вечар не прамовім. Толькі калі пачынаюць спяваць, я заплачу, а муж застогне — і выйдзе. Вы не ўяўляеце, што тут, у грудзях... Зранку трэба ісці на працу, а ўстаць не можаш. Такі боль! Іншым разам думаю, што не ўстану і не пайду. Буду ляжаць... Буду чакаць, каб узялі мяне да яе. Паклікалі...
У мяне ёсць схільнасць да фантазіі, і я ўвесь час з ёй, ніколі ў маіх мроях нічога не паўтараецца. Я нават разам з ёй чытаю... Праўда, цяпер я чытаю кнігі пра расліны, пра жывёлаў, пра зоры. Пра людзей не люблю, пра чалавечыя справы... Вясна прыйшла... Думала, што прырода мне дапаможа. Паехалі за горад... Фіялкі цвітуць, на дрэвах першыя лісцікі. I я пачала крычаць... Так прыгажосць прыроды, радасць жывога на мяне падзейнічалі... Пачала баяцца бегу часу, ён забірае яе ў мяне, памяць пра яе. Знікаюць дэталі. Словы... Што яна казала, як усміхалася... Сабрала з касцюма яе валасы, склала ў скрыначку. Муж спытаўся:
—Што ты робіш?
—Хай будзе. Яе ўжо няма.
Часам сяджу дома, думаю і раптам чую так выразна: «Мама, не плач». Азірнуся — няма нікога. Працягваю далей згадваць. Дзе яна ляжыць... Яму ўжо выкапалі, ужо зямля гатовая яе прыняць. А я стаю перад ёй на
каленях: «Дачушка мая мілая! Дачушка мая любая! Як жа гэта здарылася? Дзе ты? Куды ты пайшла?». Але яна яшчэ са мной, хоць і ў труне ляжыць. Але хутка будзе ў зямлі.
Памятаю той дзень... Яна вярнулася з працы і сказала:
—Мяне сёння выклікаў галоўурач. — I замоўкла.
—I што? —Я яшчэ нічога не пачула ў адказ, але мне ўжо нядобра зрабілася.
—Прыйшла ў нашую больніцу разнарадка аднаго чалавека паслаць у Афганістан.
—I што?
—Патрэбная менавіта аперацыйная сястра. — Аяна працавала якраз аперацыйнай сястрой у кардыялогіі.
—I што? — Я забыла ўсе іншыя словы, паўтараю тое самае.
—Я пагадзілася.
—I што?
—Камусьці ўсё адно трэба ехаць. А я хачу пабыць там, дзе цяжка.
Усе ўжо ведалі, і я таксама, што ідзе вайна, ліецца кроў. Я заплакала, а сказаць «не» не змагла. Яна б строга паглядзела на мяне:
—Мама, а як жа клятва Гіпакрата?
Некалькі месяцаў яна рыхтавала дакументы. Прынесла і паказала характарыстыку. Там былі словы: «Палітыку партыі і ўрада разумее правільна». А я ўсё яшчэ не верыла.
Кажу пра яе... I мне лягчэй. Нібыта яна тут... Я заўтра яе хаваць буду... Яна яшчэ са мной... А можа, яна дзесьці жыве? Я толькі б хацела ведаць: якая яна цяпер? Ці доўгія валасы? Нават якая кофтачка на ёй? Мне ўсё цікава...
Мая душа зачынілася... Я людзей не хачу бачыць. Люблю быць адна... Я з ёй, са Светачкай сваёй, тады размаўляю. Варта камусьці зайсці, усё парушаецца. Нікога не хачу пускаць у гэты свет. Да мяне мама з вёскі прыязджае, але я нават з ёй не хачу дзяліцца. Адзін раз толькі да мяне прыйшла жанчына... 3 маёй працы. Вось яе я не адпускала, мы з ёй да ночы праседзелі... Ужо ейны муж хваляваўся, што метро зачыняць... У яе вярнуўся з Афганістана сын... Зрабіўся як маленькае дзіця: «Мама, я буду з табой пячы пірагі... Мама, я пайду з табой у пральню...». Ён баіцца мужчынаў, сябруе з аднымі дзяўчатамі. Яна пабегла да доктара. Доктар сказаў: «Цярпіце, пройдзе». Мне цяпер такія людзі бліжэйшыя, раднейшыя. Я магла б з ёй сябраваць, з гэтай жанчынай. Але яна больш да мяне не прыйшла, яна глядзела на партрэт Светачкі і ўвесь час плакала...
Але я штосьці іншае хацела згадаць... Што ж я хацела згадаць? А?! Як яна прыехала першы раз у адпачынак... He, яшчэ пра тое, як мы яе праводзілі, як яна з’язджала... Прыйшлі на вакзал яе школьныя сябры, таварышы з працы. I адзін стары хірург нахіліўся і пацалаваў ёй рукі: «Болып я такіх рук не сустрэну».
Прыехала ў адпачынак. Худзенькая, маленькая. Тры дні спала. Устане, паесць і спіць. Ізноў устане, паесць і спіць.
—Светачка, як табе там?
—Усё добра, мама. Усё добра.
Сядзіць, маўчыць і ціхенька сама сабе ўсміхаецца.
—Светачка, што ў цябе з рукамі? — Я не пазнала яе рук, яны зрабіліся такімі, быццам ёй пяцьдзясят гадоў.
—Там, мама, шмат працы. Ці магу я думаць пра свае рукі? Ты ўяўляеш: рыхтуемся да аперацыі, мыем рукі мурашынай кіслатой. А доктар падыходзіць да мяне
і кажа: «Вам што, сваіх нырак не шкада?». Ён пра ныркі свае думае... А побач людзі паміраюць... Але ты не хвалюйся. Я задаволеная, я там патрэбная.
Паехала яна на тры дні раней:
—Даруй, мама, у нас у медсанбаце толькі дзве медсястры. Дактароў дастаткова, а медсёстраў мала. Дзяўчаты задыхаюцца. Як я магу не паехаць?
Папрасіла бабулю, яна яе вельмі любіла, той хутка дзевяноста гадоў: «Толькі не памірай. Дачакайся мяне». Да бабулі мы паехалі на лецішча. Яна стаяла каля вялікага куста ружаў, і Светачка прасіла яе: «Толькі не памірай. Дачакайся мяне». Бабуля ўзяла і зрэзала ёй усе ружы. 3 гэтым букетам яна і паехала.
Уставаць трэба было а пятай раніцы. Я буджу яе, а яна: «Мама, я так і не выспалася. Мне здаецца, мне цяпер ужо ніколі не хопіць сну». У таксоўцы яна адкрыла сумачку і ахнула: «Я забыла ключ ад нашай кватэры. Я не маю ключоў. Я вярнуся, а раптам вас не будзе дома?». Потым я знайшла ключы ўяе старой спаднічцы. Хацела ў пасылцы даслаць, каб яна не хвалявалася. Каб мела ключы ад дома.
А раптам яна жывая? Дзесьці ходзіць, смяецца... Радуецца кветкам... Яна любіла ружы... Прыязджаю цяпер да нашай бабулі, яна яшчэ жыве, бо Света прасіла: «Толькі не памірай. Дачакайся мяне». Устаю ўначы... На стале букет ружаў... Яна іхувечары зрэзала... Два кубкі гарбаты...
—Чаму не спіш?
—Мы са Святланкай (яна яе заўсёды звала «Святланка») п’ём гарбату.
Ая ўсне ўбачуяе і ўсне кажу сабе: падыду, пацалую, калі яна цёплая, значыць, жывая. Падыду, пацалую — цёплая. Значыць, жывая!
Раптам яна дзесьці жыве? У іншым месцы...
На могілках сяджу ля яе магілкі. Ідуць двое вайскоўцаў. Адзін спыніўся:
—Ой! Света нашая. Ты паглядзі... — Заўважыў мяне: — Вы — мама?
Я кінулася да яго:
—Вы ведалі Светачку?
А ён да сябра звяртаецца:
—Ёй адарвала абедзве нагі падчас абстрэлу. I яна памерла.
Тут я моцна закрычала. Ён спалохаўся:
— Вы нічога не ведалі? Прабачце мне! Прабачце! — I ўцёк.
Больш я яго не бачыла. I не шукала.
Сяджу ля магілкі. Ідзе мама з дзецьмі. Чую:
—Што гэта за маці? Як яна магла адпусціць у наш час на вайну адзіную дачку (а ў мяне на помніку выбіта: «Адзінай дачушцы»)? Дзяўчынку аддаць?..
Як яны смеюць, як яны могуць! Яна ж клятву давала, яна ж медсястра, якой хірургі рукі цалавалі. Яна ехала ратаваць людзей, іхных сыноў.
Людзі, крычу я ў душы, не адварочвайцеся ад мяне! Пастойце са мной ля магілы. He пакідайце мяне адну...
Маці
* * *
—Афган, тваю маць! Афган... Сябра бярэ ў рукі газету, чытае: «Савецкія салдаты вызваленыя з палону...» — Далей матам.
—Ты чаго?
—Ды я б іх усіх да сценкі паставіў. I сам асабіста расстраляў.
—Мала крыві нагледзеліся! Табе не досыць?
—Здраднікаў не шкада. Нам рукі, ногі адрывала, а яны ў Нью-Ёрку хмарачосы разглядалі... На «Голасе Амерыкі» выступалі...
А там ён мне сябрам быў... Спявалі: «і хлеба акраец, і той напалам». (Маўчыць.)
—Ненавіджу! Ненавіджу!
—Каго?
—Чаго не зразумела? Я страціў сябра — тут, а не на вайне... (Падбірае словы.) Больш нікога... Іншых сяброў у мяне няма... Цяпер усе разбегліся, сядзяць па сваіх норах. Грошы зарабляюць.
Афган, тваю маць! Хай бы я лепей загінуў. Павесілі б на маёй школе мемарыяльную дошку... Зрабілі б з мяне героя... Хлопчыкі мрояць быць героямі. Я не хацеў... Войскі ў Афганістан ужо ўвялі, але я яшчэ нічога не ведаў. Мне было нецікава. У мяне было ў гэты час першае каханне, я проста вар’яцеў... А сёння я нават баюся дакрануцца да жанчыны, нават калі ў перапоўнены тралейбус зранку ўціскаюся... Разумееце? У мяне нічога не выходзіць з жанчынамі... Ад мяне дзяўчына сышла... Каханая... Два гады з ёй жылі... У той дзень я спаліў чайнік... Ён гарэў, а я сядзеў і глядзеў, як ён чарнеў, са мной такое здараецца. Поўная адключка, сыходжу ад рэальнасці. Яна вяртаецца з працы, чуе пах:
—Што ты спаліў?
—Чайнік.
—Ужо трэці...
—А ты ведаеш, як пахне кроў? Праз дзве-тры гадзіны яна пахне так, як пахнуць узмоклыя падпахі. Так непрыемна... Пах агню лепшы...
Яна замкнула дзверы на ключ і сышла. I год не вяртаецца. Я пачаў іх баяцца. Яны... Жанчыны — зусім
іншыя людзі. Абсалютна інакшыя. Таму яны і нешчаслівыя з намі. Будуць нас слухаць, падтакваць і нічога не зразумеюць.
—Якая добрая раніца! А ты зноў крычаў. Ты зноў усю ноч крычаў, — плакала яна зранку.
А я ёй не ўсё расказаў... Пра радасць верталётчыкаў, якія бамбяць. Хлопцы хваліліся: як прыгожа гарыць кішлак... Асабліва ўначы... Ляжыць паранены — наш салдат. Памірае. I кліча маму або сваю дзяўчыну. Побач ляжыць паранены «дух» — мы іх таксама падбіралі — і кліча маму або сваю дзяўчыну. To афганскае імя, то славянскае...
—Якая добрая раніца! А ты зноў крычаў. Я цябе баюся...
He ведае... Яна не ведае, як загінуў наш лейтэнант... Убачылі ваду, спынілі машыны:
—Стой! Усім стаяць! — крыкнуў лейтэнант і паказаў на брудны скрутак, які ляжаў каля ручая. — Міна?!
Наперад пайшлі сапёры: паднялі «міну» — яна зарумзала. Гэта было дзіця. Афган, тваю маць!
Што з ім рабіць — пакінуць, узяць з сабой? Яго ніхто не прымушаў, лейтэнант сам выклікаўся:
—Кідаць нельга. 3 голаду памрэ. Я адвязу яго ў кішлак. Побач жа.
Мы чакалі іх гадзіну, а язды туды і назад было хвілін дваццаць.
У пяску ляжалі... Лейтэнант і кіроўца. Пасярод кішлака... Жанчыны забілі іх матыкамі...
—Якая добрая раніца! А ты зноў крычаў. Потым накінуўся на мяне з кулакамі, скруціў рукі.
Часам я не памятаю свайго прозвішча, адраса і ўсяго, што са мной было. Потым апрытомнееш... I пачынаеш жыць як бы нанова. Але няўпэўнена... Выйшаў
з дому — і адразу думка: замкнуў дзверы на ключ ці не замкнуў, вымкнуў газ ці не вымкнуў? Кладуся спаць, устаю і спраўджваю: ці завёў на раніцу будзільнік? Зранку іду на працу, сустракаю суседзяў: ці сказаў ім «дабрыдзень», ці не сказаў?
У Кіплінга:
Захад ёсць Захад, Усход ёсць Усход, і разам ім быць не лёс, Покуль на Божы, Апошні суд іх не паклічуць з нябёс.
Ды што ёсць Захад і што ёсць Усход, імёны й плямёны, калі Ў мужным двубоі сыдуцца двое з розных краёў зямлі!
Я памятаю... Яна мяне кахала. Плакала: «Ты выйшаў з пекла... Я цябе ўратую...». А я вылез са смеццевай звалкі... Ехаў з Афганістана, жанчыны насілі доўгія сукенкі. Вярнуўся — у кароткім усе. Незнаёмыя мне. Прасіў яе надзяваць доўгае. Смяялася, потым крыўдавала. Пачала ненавідзець мяне... (Заплюшчвае вочы і паўтарае вершы.)
Ды што ёсць Захад і што ёсць Усход, імёны й плямёны, калі Ў мужным двубоі сыдуцца двое з розных краёў зямлі!
Пра што я казаў? А? Пра доўгія сукенкі маёй дзяўчыны... Яны вісяць у шафе, яна іх не забрала. А я ёй вершы пішу...
Афган, тваю маць! Мне падабаецца размаўляць з самім сабой...
Сяржант, выведнік
•k it *
—Усё жыццё я быў вайскоўцам... Пра іншае жыццё ведаў толькі з аповедаў...
У прафесійных вайскоўцаў свая псіхалогія: справядлівая вайна ці несправядлівая — неістотна. Куды нас пасылалі, там і справядлівая. Патрэбная. Мы так лічылі, я сам стаяў сярод салдатаў і казаў пра абарону паўднёвых рубяжоў, ідэйна падкоўваў. Два разы на тыдзень палітзаняткі. Хіба ж я мог сказаць: «Я сумняюся». Войска не церпіць вальнадумства. Вас паставілі ў шэраг, і цяпер вы дзейнічаеце адно па загадзе. 3 ранку да вечара.
Каманда:
—Устаць! Пад’ём!
Усталі.
Каманда:
—На зарадку стана-а-а-вісь! Налева бягом!
Зрабілі фіззарадку.
Каманда:
—Разысціся па лесе. Пяць хвілін на апраўку. Разышліся.
Каманда:
—Стана-а-авіся!
Ніколі не сустракаў, каб у казарме вісеў партрэт... ну, напрыклад, каго? Ну, Цыялкоўскага або Льва Талстога. Hi разу не бачыў. Вісяць партрэты Мікалая Гастэлы, Аляксандра Матросава... Герояў Вялікай Айчыннай вайны... Я аднойчы, яшчэ маладзенькім лейтэнантам быў, павесіў у сябе ў пакоі партрэт (з часопіса нейкага выразаў) Рамэна Ралана. Заходзіць камандзір часткі:
—Хто гэта?
— Рамэн Ралан, французскі пісьменнік, таварыш палкоўнік.
—Зараз жа прыбраць гэтага француза! У нас што, сваіх герояў бракуе?
—Таварыш палкоўнік...
—Кругом марш на склад і вярнуцца з Карлам Марксам!
—Дык ён жа немец?
—Маўчаць! Двое сутак арышту!
Пры чым тут Карл Маркс? Я сам стаяў сярод салдатаў і казаў: чаго, маўляў, варты гэты станок? Ён жа замежны. Нашто нам гэтая машына замежнай маркі? Яна ж разваліцца на нашых дарогах. Найлепшае ў свеце — гэта ўсё нашае: нашы станкі, нашы машыны, нашы людзі. I толькі цяпер сам задумаўся: чаму найлепшы станок не можа быць у Японіі, найлепшыя капронавыя панчохі — у Францыі, найлепшыя дзяўчаты — на Тайвані? А мне пяцьдзясят гадоў...
.. .Сніў, што я забіў чалавека. Ён укленчыў... Стаў на карачкі. Галавы не падымаў. Твару не відаць, яны ўсе маюць адзін твар... Я спакойна ў яго стрэліў, спакойна ўбачыў ягоную кроў. Закрычаў я тады, калі прачнуўся і згадаўгэты сон...
Тут пісалі ўжо пра палітычную памылку, называлі гэтую вайну «брэжнеўскай авантурай», «злачынствам», а нам трэба было ваяваць і паміраць. I забіваць. Тут пісалі, а там гінулі. He судзіце, каб і вас не судзілі, бо якім судом судзіце, такім вас судзіць будуць! Што мы баранілі? Рэвалюцыю? He, я ўжо так не думаў, я ўжо ўнутрана разрываўся. Але пераконваў сябе, што мы абараняем нашыя вайсковыя гарадкі, нашыхлюдзей.
Гараць рысавыя палі... Трасеры падпалілі... Трашчыць і хутка гарыць... Вайне яшчэ спёка дапамагае... Дэхкане (сяляне) бегаюць, з зямлі падгарэлае збіраюць, смажанае. Ніколі не бачыў, каб афганскія дзеці плакалі. Румзалі. Дзеці лёгкія, маленькія. Колькі гадоў — не адгадаеш. Шырокія нагавічкі, з-пад іх ножкі тырчаць.
Увесь час было пачуццё, што хтосьці хоча цябе забіць. Куля дурная... Дагэтуль не ведаю, ці можна да такога прызвычаіцца? А кавуны, дыні там з зэдлік велічынёй. Тыкнеш штыхом — развальваюцца. Паміраць так проста. Забіваць складаней. Пра мёртвых не размаўлялі. Такія былі правілы гульні, калі можна так сказаць... Збіраешся ў рэйд, на дно валізкі — ліст жонцы. Развітальны. Я пісаў: «Засвідраваць мой пісталет і перадаць сыну».
Пачаўся бой, а магнітафон крычыць. Забылі вымкнуць... ГоласУладзіміра Высоцкага:
Раз у сэрцы Афрыкі,
Жоўтай і гарачай, Стаўся па-за графікам Смутак недзіцячы.
Слон паветра ў нос набраў, Трубіць: «Быць патопу!.. Значыць, так: адзін Жыраф Кахае Антылопу».
I душманы Высоцкага круцілі. Шмат хто раней у нас вучыўся, скончыў савецкі інстытут. 3 савецкім дыпломам. Уначы з засады мы чулі і ў іх:
Мой сябра едзе ў Магадан, Хвала героям, хвала героям! Паехаў сам, паехаў сам — He пад канвоем, не пад канвоем.
Яны глядзелі ў гарах нашыя фільмы: пра Катоўскага, пра Каўпака. Вучыліся ў нас ваяваць з намі... Партызанскай вайне...
3 кішэняў нашых забітых пацаноўя выцягваўлісты. Фотаздымкі. Таня з Чарнігава... Машанька з Пскова... Фатаграфіі, зробленыя ў правінцыйных атэлье. Усе аднолькавыя. Наіўныя надпісы на фота: «Чакаю адказу — пішы адразу», «Ляці з прывітаннем, вяртайся з каханнем». Ляжалі ў мяне ў стале, як калода картаў. Твары нашых простых дзяўчат...
He магу вярнуцца ў гэты свет. Жыць... Проста жыць... Цесна мне тут. Бунтуе адрэналін у крыві. Бракуе вастрыні адчуванняў, пагарды да жыцця. Пачаў хварэць... Дактары паставілі дыягназ: звужэнне сасудаў. Аўмяне свой дыягназ... Афганскі... Мне патрэбны рытм, той рытм, калі кідаешся ў бойку. Рызыкуеш, абараняеш. Хачу і цяпер туды, але не ведаю, што б я там адчуваў... Наплывуць відзежы... Карцінкі... Разбітая, спаленая тэхніка на дарогах. Танкі, бэтээры... Няўжо гэта ўсё, што там ад нас засталося?
Пайшоў на могілкі... Хацеў абысці «афганскія» пахаванні. Сустрэла мяне чыясьці маці...
—Ідзі адсюль, камандзір! Ты сівы, але жывы. А мой сынок у зямлі. Мой сынок так ні разу і не пагаліўся.
Нядаўна памёр мой сябра, ваяваў у Эфіопіі. Пасадзіў на той спёцы ныркі. Усё, што ён зведаў, сышло з ім. А іншы таварыш расказваў, як трапіў у В’етнам. Сустракаў і тых, каго ў Анголу пасылалі, у Егіпет, у Венгрыю ў пяцьдзясят шостым, у Чэхаславакію ў шэсцьдзесят восьмым... Мы гутарылі... Усе на лецішчах цяпер радыску вырошчваюць. Рыбу вудзяць. I я цяпер пенсіянер. Па інваліднасці. У кабульскім шпіталі адно лёгкае выдалілі... Цяпер другое пачало барахліць... Мне патрэбны рытм! Патрэбная справа! Чуў, пад Хмяльніцкім ёсць шпіталь, дзе ляжаць тыя, ад якіх адмовіліся родныя і хто сам не захацеў вярнуцца дадому. Мне піша адтуль хлопец: «Ляжу без рук,
без ног... Прачнуся зранку і не ведаю, хто я: чалавек ці жывёліна? Часам мяўкаць ці брахаць ахвота. Сцісну зубы...». Хачу да яго з’ездзіць. Справу сабе шукаю.
Мне патрэбны рытм, той рытм, каб была бойка. Але я не ведаю, з кім мне біцца. Я ўжо не магу стаць сярод сваіх пацаноў і агітаваць: мы — найлепшыя, мы — найсправядлівейшыя. Але я клянуся, што мы хацелі такімі быць. Што праўда, не атрымалася. Іншае пытанне — чаму? Чаму зноў не атрымалася...
Маёр, камандзір батальёна
* * *
—Перад Радзімай мы чыстыя...
Я сумленна выконваў свой салдацкі абавязак. Што б вы тут цяпер ні крычалі... Hi перакульвалі і не пераглядалі... А як быць з такімі пачуццямі, як пачуццё Радзімы, абавязку? Радзіма для вас пусты гук? Проста слова? Мы чыстыя...
Што мы там захапілі, што адтуль вывезлі? «Груз дзвесце» — труны з нашымі таварышамі? Што набылі? Хваробы — ад гепатыту да халеры. Раненні, інваліднасці? Мне няма ў чым каяцца. Я дапамагаў брацкаму афганскаму народу. Перакананы! Тыя, хто там са мной быў, — таксама шчырыя, сумленныя хлопцы, яны верылі ў тое, што прыйшлі на гэтую зямлю з дабром, што яны не «памылковыя франтавікі» з «памылковай вайны». А камусьці хочацца бачыць у нас наіўных дурняў, гарматнае мяса. Навошта? 3 якой мэтай? Шукаюць ісціну? Але не забудзьце біблійнае. Памятаеце, што Ісус сказаў на допыце ў Пілата:
—Я на тое нарадзіўся і на тое прыйшоў у свет, каб засведчыць ісціну.
Пілат перапытаў:
—Што ёсць ісціна?
Пытанне засталося без адказу...
У мяне свая ісціна... Свая! У нашай, можа быць, наіўнай веры мы былі нявінна чыстыя. Нам здавалася: новая ўлада дае зямлю, і ўсе павінны з радасцю браць яе. I раптам... селянін не бярэ зямлю! Маўляў, хто ты такі, што можаш даць зямлю, калі яна належыць Алаху. Алах адмярае і дае. Нам здавалася: мы збудуем МТС (машынна-трактарныя станцыі), дамо ім трактары, камбайны, касілкі, і ўсё іх жыццё зменіцца. I раптам... яны знішчаюць МТС! Падрываюць нашы трактары, быццам бы гэта танкі. Нам здавалася: у эпоху касмічных палётаў смешна думаць пра Бога. Абсурдна! Мы паслалі ў космас афганскага хлопца... Глядзіце, маўляў, ён там жа, дзе ваш Алах. I раптам... некранутая цывілізацыяй ісламская рэлігія... Ці можна ваяваць з вечнасцю? Ды ці мала што нам здавалася! Але так было... Было... I гэта асаблівая частка нашага жыцця... Я берагу яе ў душы, не хачу яе разбураць. I не дам запляміць адной чорнай фарбай. Мы там захіналі ў баі адзін аднаго. Паспрабуйце, устаньце за іншага пад кулю! Гэта не забудзецца. А гэта? Як я вяртаўся... Я хацеў зрабіць дома сюрпрыз, але стала страшна за маму. Патэлефанаваў:
—Мама, я — жывы, я ў аэрапорце. — I там, на іншым канцы дроту, упала слухаўка.
Хто вам сказаў, што мы прайгралі там вайну? Мы прайгралі яе тут, дома. У Саюзе. А як прыгожа мы маглі вярнуцца... Абпаленыя... Шмат дазнаўшыся і перажыўшы... Але нам не далі. Нам не далі тут правоў, не далі тут справы. Штораніцы на абеліску (на месцы будучага помніка загінулым воінам-інтэрнацыяналістам) хтосьці вывешвае плакат: «Пастаўце яго каля Геншта-
ба, а не ў цэнтры горада...». Мой стрыечны брат, якому васямнаццаць гадоў, не хоча ісці ў войска: «Чыесьці дурныя ці злачынныя загады выконваць? Зрабіцца забойцам?». Касавурыцца на мае баявыя ўзнагароды... А ў мяне ў ягоныя гады сэрца замірала, калі дзед апранаў свой святочны пінжак з ордэнамі і медалямі. Пакуль мы там ваявалі, свет перамяніўся...
Што ёсць ісціна?
У нашым пяціпавярховіку жыве бабуля. Доктарка. Ёй семдзесят пяць гадоў. Пасля ўсіх сённяшніх артыкулаў, выкрыванняў, выступаў... Пасля ўсёй гэтай праўды, якая на нас абрынулася, яна звар’яцела... Вымыкае тэлевізар, калі выступае Гарбачоў. Адчыняе акно на сваім першым паверсе і крычыць: «Слава Сталіну!», «Хай жыве камунізм — светлая будучыня чалавецтва!». Я яе бачу штораніцы... Яе не кранаюць, яна нікому не замінае... Часам мне здаецца, што я нечым да яе падобны... Падобны, бля!
Але перад Радзімай мы чыстыя...
Радавы, артылерыст
—Званок у дзверы... Выбягаю — нікога. Ахнула: ці не сынок прыехаў?
Праз два дні грукаюць у дом вайскоўцы.
—Што, сына няма? — адразу здагадалася я.
—Так, цяпер няма.
Стала ціха-ціха. Я апусцілася ў вітальні на калені перад люстэркам:
—Божа! Божа! Божухна мой!
На стале ляжаў ліст, які я не дапісала:
«Вітаю, сыночак!
Прачытала твой ліст і так усцешылася. У гэтым лісце няма аніводнай граматычнай памылкі. Дзве сінтаксічныя, як і мінулы раз: “па-мойму” — уводнае слова, а злучнік “так як” — складаны. У сказе: “Я зраблю так, як сказаў бацька”, — патрэбная коска. I ў іншым сказе: “Па-мойму, вам за мяне не будзе сорамна”, — таксама патрэбная коска. He крыўдуй, калі ласка, на сваю маму.
У Афганістане горача, сыночак. Старайся не прастудзіцца. Ты заўсёды прастуджаешся...».
На могілках усе маўчалі, было шмат людзей, але ўсе маўчалі. Я стаяла з адкруткай, у мяне не маглі яе забраць:
—Дайце адчыніць труну... Дайце ўбачыць сына... — Цынкавую труну хацела адкруткай адчыніць.
Муж спрабаваў рукі на сябе накласці: «Не магу жыць. Прабач, маці, але жыць я больш не буду». Угаворвала яго:
—Трэба помнік паставіць, пліткай абкласці. Як у людзей.
Ён не мог спаць. Казаў:
—Лягу спаць, сын прыходзіць. Цалуе, абдымае.
Па даўняй завядзёнцы захоўвала бохан хлеба ўсе сорак дзён... Пасля пахавання... Праз тры тыдні ён рассыпаўся на дробныя кавалачкі. Значыць, сям’я знікне...
Развесіла па доме ўсе фатаграфіі сына. Мне так лягчэй, а мужу цяжка:
—Здымі. Ён на мяне глядзіць.
Паставілі мы помнік. Добры, з каштоўнага мармуру. Усе грошы, якія сыну на вяселле збіралі, на помнік пайшлі. Пліткай чырвонай магілку абклалі і кветкі чырвоныя пасадзілі. Вяргіні. Муж пафарбаваў агароджу:
—Усё зрабіў. Сын крыўдаваць не будзе.
Зранку праводзіў мяне на працу. Развітаўся. Прыходжу са змены — ён на вяроўцы ў кухні вісіць, якраз насупраць сынавай фатаграфіі, маёй улюбёнай.
—Божа! Божа! Божухна мой!
Вы мне скажыце — герой ён ці не? За што я такое гора трываю? Што мне дапаможа гэтае гора перанесці? Іншым разам падумаю: героі! Ён не адзін там ляжыць... Дзясяткі... Ляжаць шэрагамі на гарадскіх могілках... Кожнае свята грымяць там вайсковыя салюты. Урачыстыя прамовы. Кветкі нясуць. У піянеры там прымаюць... А іншым разам праклінаю ўрад, партыю... Нашую ўладу... Хоць я — камуністка. Але я хачу ведаць — за што? Чаму ў цынк сына майго загарнулі? Сябе праклінаю... Я — настаўніца літаратуры. Сама вучыла: «Доўг ёсць доўг, сыночак. Яго аддаць трэба». Праклінаю ўсіх, а зранку бягу на магілку, прабачэння прашу:
—Даруй, сыночак, што я так казала. Даруй.
Маці
★ * *
—Атрымала ліст: «Не хвалюйся, калі няма лістоў. Пішы на стары адрас». Два месяцы маўчання. Я не ўяўляла, што ён у Афганістане. Збірала валізку, каб ехаць да яго на новае месца службы...
Ён пісаў, што загарае, ловіць рыбу. Даслаў фотаздымак: сядзіць на восліку, калені на пяску. Я ні пра што не здагадвалася, пакуль ён не прыехаў першы раз у адпачынак. Тут прызнаўся — з вайны... Сябра загінуў... Раней мала гуляў з дачкой, не меў асаблівых бацькоўскіх пачуццяў, можа, таму, што яна была зусім маленькая. А тут прыехаў — гадзінамі сядзіць і глядзіць на дзіця, а ў вачах такая туга, што мне страшна. Зранку ўстане,
адвядзе яе ў садок. Любіў пасадзіць на плечы і несці. Жылі мы ў Кастраме, горад прыгожы. Увечары сам забярэ. Хадзілі ў тэатр, у кіно, але найбольш яму хацелася сядзець дома. Глядзець тэлевізар. Размаўляць.
У каханні зрабіўся ненасытным, сыходжу на працу ці на кухню гатаваць — яму і гэтага часу шкада: «Пабудзь са мной. Сёння можна і без катлет. Папрасі адпачынак, пакуль я тут». Надышоў дзень адлятаць, дык ён спецыяльна спазніўся на самалёт, каб нам яшчэ два дні пабыць разам.
Апошняя ноч... Было так хораша, што я расплакалася. Я плачу, ён маўчыць, толькі глядзіць, глядзіць. Потым кажа:
—Тамарка, калі ў цябе будзе іншы, не забывай гэтага.
Я:
—Ты з глузду з’ехаў! Цябе ніколі не заб’юць! Я так цябе кахаю, што цябе ніколі не заб’юць.
Засмяяўся.
Дзяцей болей не хацеў:
— Вярнуся... Тады народзіш... Што ты з імі будзеш рабіць адна?
Я навучылася чакаць. Калі бачыла пахавальны аўтобус, мне рабілася кепска, гатовая была крычаць, плакаць. Прыбягу дадому: вісеў бы абраз, укленчыла б і малілася: «Уратуйце мне яго! Уратуйце!».
У той дзень я пайшла ў кіно... Гляджу на экран і нічога не бачу. Незразумелы неспакой усярэдзіне: дзесьці мяне чакаюць, трэба кудысьці ісці, але даседзела да канца сеанса. У гэты час, мабыць, ішоў бой...
Тыдзень я яшчэ нічога не ведала. Нават атрымала два ягоныя лісты. Звычайна радавалася, цалавала іх, а тут раззлавалася: колькі мне цябе яшчэ чакаць?!
На дзявяты дзень а пятай раніцы прыйшла тэлеграма, мне яе сунулі проста пад дзверы. Тэлеграма была ад ягоных бацькоў: «Прыязджай. Пеця загінуў». Я адразу закрычала. Абудзіла дзіця. Што рабіць? Куды ісці? Грошай не было. Якраз у гэты дзень мусіў прыйсці ягоны атэстат. Памятаю, загарнула дачку ў чырвоную коўдру, выйшла на дарогу — аўтобусы яшчэ не ходзяць. Спыніла таксоўку.
—У аэрапорт, — кажу таксісту.
—Еду ў парк. — I зачыняе дзверку.
—У мяне муж загінуў у Афганістане...
Моўчкі выходзіць з машыны, дапамагае сесці. Заязджаем да сяброўкі, пазычаю грошы. У аэрапорце няма білетаў да Масквы, а мне страшна выняць з сумачкі тэлеграму і паказаць. Раптам гэта няпраўда? Памылка? Раптам... Галоўнае — не вымаўляць гэта ўголас... Я плакала, усе на мяне глядзелі. Пасадзілі да Масквы ў «кукурузнік». Уначы прыляцела ў Мінск. Трэба далей, у Старыя Дарогі. Таксісты ехаць не хочуць, далёка — сто пяцьдзясят кіламетраў. Прашу. Малю. Адзін пагадзіўся: «Давай пяцьдзясят рублёў, павязу». Аддала яму ўсё, што ў мяне засталося.
А другой гадзіне пад’язджаю да дому. Усе плачуць.
— Можа, гэта няпраўда?
—Праўда, Тамара. Праўда.
Зранку ідзём у ваенкамат. Адказ ваенны: «Калі прывязуць, тады вам паведамім». Чакаем яшчэ трое сутак. Звонім у Мінск, а там: «Прыязджайце, самі забярыце». Прыязджаем, а ў аблвыканкаме кажуць: «Яго памылкова адвезлі ў Баранавічы». Гэта яшчэ сто кіламетраў, у нас аўтобус не запраўлены. У Баранавічах у аэрапорце нікога з начальства няма, працоўны дзень скончыўся. У будцы сядзіць вартаўнік:
—Мы прыехалі...
—Вунь там, — паказвае рукой, — нейкая скрыня. Калі вашая — забірайце.
У полі стаяла брудная скрыня, на якой было напісана крэйдай: «Старшы лейтэнант Доўнар». Я адарвала дошку ў тым месцы, дзе ў труне акенца: твар цэлы, але непаголены ляжыць і не памыў ніхто, труна малаватая. I пах. Невыносны пах. Нахіліцца, пацалаваць нельга... Так і не вярнулі мужа...
Я ўстала на калені перад тым, што калісьці было найдаражэйшым. Найкаханейшым...
Гэта была першая труна ў вёсцы Языль Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. У людзей — жах уваччу. Ніхто не разумеў, што адбываецца. Паднесла дачку развітацца, ёй было чатыры з паловай гады. Яна стала крычаць: «Тата чорны... Я баюся... Тата чорны...». Апусцілі труну ў магілу. He паспелі ручнікі, на якіх апускалі, выцягнуць, як раптам — жахлівыя грымоты і град, памятаю, град, як белы гравій на квецені бэзу, хрусціць пад нагамі. Сама прырода была супраць. Я доўга не магла з’ехаць з яго дому, бо тут была ягоная душа... Ягоныя бацька і маці... Ягоныя рэчы: стол, школьны партфель, ровар... Я за ўсё, што можна, чаплялася. Брала ягоныя рэчы ў рукі... Усе ў доме маўчалі. Мне здавалася, што маці мяне ненавідзіць: я жыву, а яго няма, я выйду замуж, а ейнага сына не будзе. Яна — добрая жанчына, але ў тыя дні была шалёная. Позірк цяжкі-цяжкі... Цяпер яна кажа: «Тамара, выходзь замуж». А тады я баялася сустракацца з ёю вачыма. Бацька ледзь не звар’яцеў: «Такога хлопца загубілі! Забілі!». Мы з маці яго пераконвалі, што Пецю ордэнам узнагародзілі... Што нам патрэбны Афганістан... Абарона паўднёвых рубяжоў... Ён не слухаў: «Сволачы! Сволачы!».
Найстрашнейшае было потым. Найстрашнейшае... Прызвычаіцца да думкі, што мне не трэба чакаць, бо няма каго чакаць. Але я доўга чакала... Пераехалі на іншую кватэру. Зранку прачыналася мокрая ад жаху: «Пеця прыедзе, а мы з Алеськай жывём па іншым адрасе». Ніяк не магла зразумець, што я цяпер адна і буду адна. Я тры разы на дзень зазірала ў паштовую скрыню... Але да мяне вярталіся толькі мае лісты, якія ён не паспеў атрымаць, са штампам «Адрасат выбыў». Я разлюбіла святы. Перастала хадзіць у госці. У мяне засталіся толькі згадкі. Згадвалася найлепшае... Самае першае...
У першы дзень мы з ім танчылі. У другі — гулялі ў парку. На трэці дзень нашага знаёмства ён прапанаваў выйсці за яго замуж. У мяне быў жаніх. Заява ляжала ў загсе. Я сказала яму пра гэта. З’ехаў і пісаў лісты вялікімі літарамі на ўсю старонку: «А-а-а-а-а! А-у-у-у!». У студзені абяцаў: прыеду і ажэнімся. А я ў студзені замуж не хачу. Я хачу вяселле ўвесну! У Палацы шлюбаў. 3 музыкай і кветкамі.
Вяселле было ўзімку, у маёй вёсцы. Смешна і спехам. На Вадохрышча, калі варожаць, прысніла сон. Маме зранку апавядаю:
—Мама, я сніла прыгожага хлопца. Ён стаяў на мосце і клікаў мяне. На ім была ваенная форма. Ды калі я падышла да яго, ён пачаў аддаляцца, аддаляцца — і зусім знік.
—He выходзь замуж за вайскоўца, адна застанешся, — прадказала мне мама.
Ён прыехаў на два дні.
—Пойдзем у загс! — з ганка.
У сельсавеце на нас паглядзелі:
—Навошта вам чакаць два месяцы? Ідзіце па каньяк.
Праз гадзіну мы былі мужам і жонкай. На вуліцы завіруха.
—На якой таксоўцы ты павязеш сваю маладую жонку?
—Зараз! — падымае руку і спыняе трактар «Беларусь».
Гадамі я сніла, як мы сустракаемся. Едзем на трактары. Трактарыст сігналіць, а мы цалуемся. Восем гадоў, як яго няма... Восем... Сню часта. У сне я ўвесь час яго малю: «Жаніся са мной яшчэ раз». А ён мяне адпіхвае: «He! He!». Я яго шкадую не толькі таму, што ён быў маім мужам. Які мужык! Які прыгожы мужык! Вялікае дужае цела! На вуліцы на яго, а не на мяне абарочваліся. Шкадую, што не нарадзіла ад яго сына. А магла... Прасіла. Ён баяўся...
Другі раз прыехаў у адпачынак... Тэлеграмы не даў. He папярэдзіў. Кватэра зачыненая. У сяброўкі дзень народзінаў, я — там. Ён адчыніў дзверы: гучная музыка, смех... Сеў на зэдлік і заплакаў... Штодня сустракаў мяне: «Іду да цябе на працу, каленкі дрыжаць. Як на спатканне». Згадваю, як мы паехалі на рэчку, загаралі, купаліся. Сядзелі на беразе і палілі вогнішча:
—Ты ведаеш, як не хочацца гінуць за чужую краіну.
Аўначы:
—Тамарка, не выходзь болей замуж.
—Чаму ты так кажаш?
—Таму, што я цябе вельмі кахаю. I не ўяўляю, як ты будзеш з кімсьці...
Дні праляталі хутка. З’явіўся нейкі страх... Страх быў... Мы нават аддавалі дачку суседзям, каб больш пабыць удваіх. Было не тое каб прадчуванне, але цень... Пазначыўся цень... Яму заставалася паўгода. Ужо рыхтавалі замену ў Саюзе.
Часам мне здаецца, што я жыву доўга-доўга, хоць згадкі тыя самыя. Я іх на памяць вывучыла.
Дачка была маленькая, прыходзіць з садочка:
—Сёння мы расказвалі пра сваіх татаў. Я сказала, што мой тата вайсковец.
—Чаму?
—Яны ж не спыталі: ёсць ён або няма? Яны пыталі, хто ён.
Падрасла. Калі я за штосьці на яе злуюся, раіць:
—Выходзь ты лепш, мамка, замуж...
—Якога б ты хацела тату?
—Я хацела б свайго тату...
—А не свайго якога?
—Падобнага...
Я засталася ўдавой у дваццаць чатыры гады. У першыя месяцы, калі б да мяне падышоў любы мужчына, — адразу б выйшла замуж. Аж вар’яцела! He ведала, як ратавацца. Вакол мяне ранейшае жыццё: хто лецішча будуе, хто машыну купляе, у кагосьці кватэра новая — патрэбны дыван, чырвоная плітка для кухні... Прыгожыя шпалеры... Чужое нармальнае жыццё... А я? А я — як рыбіна на пяску... Начамі задыхаюся ад слёз... Мэблю толькі цяпер стала купляць. У мяне не падымаліся рукі пячы пірагі. Надзець прыгожую сукенку. Хіба ў маім доме можа быць свята? У сорак першым і сорак пятым усе мелі сваё гора, уся краіна. Кожны кагосьці страціў. I ведаў, чаму страціў. Бабы хорам галасілі. У кулінарнай вучэльні, дзе я працую, калектыў сто чалавек. У мяне адной муж загінуў на гэтай вайне, пра якую іншыя толькі ў газетах чыталі. Калі першы раз пачула па тэлевізары, што Афганістан — нашая ганьба, хацела разбіць экран. У той дзень я другі раз мужа пахавала...
Пяць гадоў я кахала яго жывога і ўжо восем — кахаю мёртвага. Можа, я вар’ятка. Я кахаю яго.
Жонка
—Прывезлі нас у Самарканд...
Стаяць дзве палаткі, у адной — мы скідвалі з сябе ўсё цывільнае, хто разумнейшы, паспеў па дарозе куртку, швэдар прадаць, купіць віна наастачу, у другой — выдавалі ўжыванае салдацкае — гімнасцёркі сорак пятага года, «кірзачы», анучы для ботаў. Пакажы гэтыя кірзачы звыкламу да спёкі мурыну — страціць прытомнасць. У слабаразвітых афрыканскіх краінах у салдатаў лёгкія штыблеты, курткі, нагавіцы, кепі, а мы шыхтом, з песняй, па спёцы ў сорак градусаў — ногі варацца. Першы тыдзень на заводзе лядоўняў разгружалі шклатару. На гандлёвай базе цягалі скрыні з ліманадам. Пасылалі да афіцэраў дадому, у аднаго я дом цэглай абкладаў. Тыдні два дах на свінарніку крыў: тры лісты шыферу заб’еш, два сплавіш за пляшку. Дошкі заганялі: адзін метр — адзін рубель. Перад прысягай два разы прывялі на палігон, першы раз далі дзевяць патронаў, другі — мы кінулі па гранаце.
Пашыхтавалі на плацы і зачыталі загад: накіроўваецеся ў ДРА для выканання інтэрнацыянальнага абавязку. Хто не жадае — два крокі наперад. Тры чалавекі выйшлі. Камандзір часткі вярнуў іх у шыхт каленкай пад зад, маўляў, правяралі ваш баявы настрой. Сухпаёк на двое сутак, скураную папругу — і ў дарогу. Вось такая штука... Я не засмуціўся. Для мяне гэта была адзіная магчымасць пабыць за мяжой. Ну, і... I праўда... Вядома ж... Марыў, што прывязу магнітафон, скураны дып-
ламат. Дагэтуль нічога цікавага ў маім жыцці не здаралася. Нудна жыў. Ляцелі ў вялізным ІЛ-76. Першы раз... Я першы раз у самалёце ляцеў! Убачыў у ілюмінатары горы. Бязлюдную пустэльню. Мы — пскоўскія, у нас паляны і лясок. Высадзіліся ў Шындандзе. Памятаю дзень, месяц — дзевятнаццатага снежня тысяча дзевяцьсот васьмідзясятага года...
Зірнулі на мяне:
—Метр восемдзесят... У выведроту. Там такія патрэбныя...
3 Шынданда — у Герат. I там будоўля. Будавалі палігон. Капалі зямлю, цягалі камяні для падмурка. Я крыў дах шыферам, цяслярнічаў. Некаторыя нават не стралялі да першага бою. Есці хацелася ўвесь час. На кухні два пяцідзесяцілітровыя бачкі: адзін для першага — капуста з вадой, мяса не зловіш, другі для другога — клейстар (сушаная бульба) або пярлоўка без масла. На чацвярых ставілі бляшанку скумбрыі з этыкеткай: год вырабу тысяча дзевяцьсот пяцьдзясят шосты, тэрмін прыдатнасці адзін год шэсць месяцаў. За паўтара года я адзін раз перастаў хацець есці, калі мяне паранілі. А так увесь час ходзіш і думаеш: дзе б чаго дастаць, скрасці, каб паесці? У сады да афганцаў лазілі, яны стралялі. На міну можна было напароцца. Але так хацелася яблыкаў, ігрушаў, хоць нейкай садавіны. Прасілі ў бацькоў лімоннай кіслаты, яны дасылалі ў лістах. Разводзілі яе ў вадзе і пілі. Кісленькая. Палілі сабе страўнікі.
Перад першым боем... Уключылі Гімн Савецкага Саюза. Прамаўляў зампаліт. Я запомніў, што сусветны імперыялізм не драмае, а дома нас чакаюць як герояў.
Як буду забіваць, я не ўяўляў. Да войска быў раварыстам, цягліцы меў такія, што мяне баяліся, не чапаў ніхто. Я нават бойкі не бачыў, каб з нажом, з крывёй.
Тут мы ехалі на бэтээрах. Перад тым з Шынданда ў Герат нас везлі аўтобусам, яшчэ раз выязджаў з гарнізона на ЗІЛе. На брані, са зброяй, рукавы закатаныя да локцяў... Было новае пачуццё, незнаёмае. Пачуццё ўлады, моцы і ўласнай бяспекі. Кішлакі адразу зрабіліся нізкімі, арыкі плыткімі, дрэвы рэдкімі. Праз паўгадзіны так супакоіўся, што адчуў сябе турыстам. Разглядаў чужую краіну — экзотыка! Іншыя дрэвы, іншыя птушкі, іншыя кветкі... Калючку першы раз убачыў. I пра вайну забыў.
Праехалі праз арык, праз гліняны масток, які, на маё здзіўленне, вытрымаў некалькі тонаў металу. Раптам выбух — у пярэдні бэтээр ударылі ва ўпор з гранатамёта. Вось ужо нясуць на руках знаёмых хлопцаў... Аднаго без галавы... Кардонная мішэнь... Рукі боўтаюцца... Розум не мог адразу ўключыцца ў гэтае новае, жахлівае жыццё... Загад: разгарнуць мінамёты, мы іх звалі «васількамі», — сто дваццаць стрэлаў у хвіліну. Усе міны — у кішлак, адкуль стралялі, у кожны двор па некалькі мінаў. Сваіх пасля бою па кавалках складвалі, саскрабалі з брані. Смяротных медальёнаў не было, разаслалі брызент — брацкая магіла... Знайдзі, дзе чыя нага, чый кавалак чэрапа... Медальёнаў не выдавалі. А раптам у чужыя рукі трапяць. Імя, прозвішча, адрас... Як у песні: «Мой адрас — не дом і не вуліца, мой адрас — Савецкі Саюз...». Такая вось штука!
Вярталіся моўчкі. Мы — простыя, забіваць непрызвычаеныя. У частцы супакоіліся. Паелі. Пачысцілі зброю. Тады пачалі размаўляць.
—Касячок заб’еш? — прапаноўвалі «дзяды».
—He хачу.
Я не хацеў курыць, баяўся, што потым не кіну. Да наркотыкаў хутка прызвычайваешся, патрэбная моцная воля, каб кінуць. Пасля ўсе курылі, інакш здохнеш,
нервы надарвуцца. Былі б наркамаўскія сто грамаў, як у тую вайну... Але нельга было... Сухі закон... А трэба зняць напружанне. Забыцца. У плоў траўку сыпалі, у кашу... Вочы — як паўрублі... Уначы бачыш, як котка. Лёгкі, як кажан.
Выведнікі забіваюць не ў звычайным баі, а зблізку. He аўтаматам, а фінкай, штыхом, каб ціха, нячутна. Я хутка навучыўся гэта рабіць, уцягнуўся. Першы забіты? Karo зблізку забіў? Памятаю... Падышлі да кішлака, у біноклі начнога бачання заўважылі: каля дрэва свеціць маленькі ліхтар, стаіць вінтоўка, і ён нешта адкопвае. Я аддаў таварышу аўтамат, сам наблізіўся на адлегласць скачку і скочыў, збіў яго з ног. Каб не крычаў, запіхаў у рот чалму. Нож з сабой не ўзялі, цяжка несці. Быў у мяне сцізорык, якім бляшанкі адчынялі. Звычайны складанчык. Ён ужо ляжаў... Адцягнуў за бараду і перарэзаў горла. Пасля першага забітага... Як пасля першай жанчыны... Узрушэнне... У мяне гэта хутка мінула. Усё ж я — вясковы, курыцу забіваў, казу рэзаў! Такая вось штука!
Быў я на пасадзе старэйшага выведніка. Выходзілі звычайна ўначы. 3 нажом сядзіш пад дрэвам... Яны ідуць... Спераду — вартавы, вартавога трэба зняць. Здымалі па чарзе... Мая чарга... Вартавы параўняўся з табой, трохі прапусціш і скачаш ззаду, галоўнае — схапіць левай рукой за галаву і горла ўверх, каб не крыкнуў. Правай рукой — нож у спіну... Пад печань... I працяў наскрозь... Я потым меў трафей... Японскі нож, трыццаць адзін сантыметр даўжыня. Лёгка ў чалавека ўваходзіў. Той паёрзае і ўпадзе, не ўскрыкне. Прызвычайваешся. Псіхалагічна не было так цяжка, як тэхнічна. Каб трапіць у сэрца... Каратэ вучыліся. Скруціць, звязаць... Знайсці болевыя кропкі — нос, вушы, над
павекам — трапна ўдарыць. Тыркнуць нажом — трэба ведаць куды... Урываемся ў дувал (двор за гліняным плотам): двое — ля дзвярэй, двое — усярэдзіне двара, а рэшта аглядае жытло. Што падабаецца — бяром, вядома ж...
Адзін раз... Нервы здалі... Прачэсвалі кішлак. Звычайна адчыняеш дзверы і перш як увайсці — кідаеш гранату, каб на аўтаматную чаргу не наскочыць. Навошта рызыкаваць, з гранатай больш пэўнасці. Кінуў гранату і заходжу: ляжаць жанчыны, два хлопчыкі большыя і адно немаўля. У нейкай скрыначцы... Замест вазочка...
Цяпер згадваю... Дагэтуль непамысна...
Я хацеў быць добрым, але на вайне так не бывае. Я вярнуўся дадому. Я — сляпы, куля знесла сеткавіну з абодвух вачэй. Увайшла ў левую скронь, у правую выйшла. Адрозніваю толькі святло і цені. He атрымалася зрабіцца добрым. Часта ў мяне з’яўляецца жаданне перагрызці горла. Я іх ведаю... Тых, каму трэба перагрызці горла... Тых... Каму шкада каменя на магілы для нашых хлопцаў... Каму не хочацца даваць нам, інвалідам, кватэры: «Я вас туды не пасылаў...». Каму напляваць на нас... Мы там паміралі, а яны па тэлевізары гэтую вайну глядзелі. Для іх гэта было відовішча! Нервы сабе казыталі.
Я навучыўся жыць без вачэй... Езджу па горадзе адзін — сам у метро, сам у пераходах. Сам сабе гатую, жонка здзіўляецца: гатую смачней за яе. Я ніколі не бачыў сваёй жонкі, але ведаю, якая яна. Які ў яе колер валасоў, які нос, якія вусны... Я «гляджу» рукамі, целам... Маё цела бачыць. Я ведаю, які ў мяне сын... Спавіваў яго маленькага, мыў пялюшкі. Цяпер нашу на плячах. Часам мне здаецца, што вочы непатрэбныя.
Вы ж заплюшчваеце вочы, калі самае галоўнае адбываецца, калі вам добра. Вочы патрэбныя мастаку, бо гэта яго прафесія. А я адчуваю свет... Я яго чую... Для мяне слова значыць больш, чым для вас, што маеце вочы. Слова і лінія. Гукі. Шмат для каго я чалавек, у якога ўсё ў мінулым: маўляў, адваяваўся пацан. Як Юрый Гагарын пасля палёту. He, найгалоўнейшае ў мяне — наперадзе. Я гэта ведаю. Целу не трэба надаваць большай значнасці, чым, скажам, ровару. Я ж у мінулым раварыст, я ў гонках удзельнічаў. Цела — гэта інструмент, станок, на якім мы працуем, не больш. Я магу быць шчаслівым, свабодным. Без вачэй... Гэта я зразумеў... Колькі відушчых насамрэч не бачаць. 3 вачыма я быў больш сляпы, чым цяпер. Хочацца ад усяго ачысціцца. Ад усяго гэтага бруду, у які нас уцягнулі. Ад сваёй памяці... Вы не ведаеце, як вусцішна бывае ўначы. Усё зноў навальваецца... Я зноў скачу з нажом на чалавека... Прымяраюся, дзе яго працяць... Чалавек мяккі, я памятаю, што цела ў чалавека мяккае... Вось такая штука! Вось...
Уначы жахліва, таму што бачу... У сне я не сляпы...
Радавы, выведнік
•k
—He глядзіце, што я маленькая, крохкая... Я таксама там была... Я адтуль...
3 кожным годам мне ўсё цяжэй адказваць на пытанне: «Калі ты не салдат, то навошта туды паехала?». Мне было дваццаць сем гадоў... Усе сяброўкі замужам, а я — не. Сябравала з хлопцам год, а ён ажаніўся з іншай. «Прыбяры! Сатры з памяці, каб ніхто не ведаў і не здагадваўся, што мы там былі», — піша мне сяброўка. He, сціраць з памяці не буду, а вось разабрацца хачу...
Ужо там мы пачалі разумець, што нас падманулі. Пытанне: чаму нас так лёгка падманваць? Бо мы гэтага самі хочам... He ведаю: хочам ці не хочам? Як слушна? Доўга жыву адна, хутка развучуся размаўляць. Зусім замаўчу. Mary прызнацца... Ад мужчыны ўтаіла б, а жанчыне скажу... У мяне акругліліся вочы, калі я ўбачыла, якая колькасць жанчын едзе на гэтую вайну. Прыгожыя і непрыгожыя, маладыя і не вельмі маладыя. Вясёлыя і злыя. Пекаркі, кухаркі, афіцыянткі... Прыбіральніцы... Вядома ж, у кожнай быў і практычны інтарэс — хацелася зарабіць, можа, і асабістае жыццё ўладкаваць. Усе незамужнія ці разведзеныя. У пошуках шчасця. Лёсу. Там шчасце было... I па-сапраўднаму закохваліся. Гулялі вяселлі. Тамара Салавей... Медсястра... Прынеслі на насілках верталётчыка, чорны ўвесь, абгарэлы. А праз два месяцы яна мяне паклікала на вяселле — яны жэняцца. Я пытаюся ў дзяўчат, з якімі яна жыла ў пакоі: што мне рабіць, калі ў мяне жалоба? Мой сябра загінуў, мне трэба напісаць ягонай маме, я два дні плачу. Якое тут вяселле? «Паслязаўтра, можа, і ейнага жаніха заб’юць, затое будзе каму паплакаць над ім», — адказваюць дзяўчаткі. Маўляў, няма чаго думаць — ісці або не ісці, трэба падарунак шукаць. А падарунак ува ўсіх аднолькавы — канверцік з чэкамі. Экіпаж жаніха прыбыў з каністрай спірту. I спявалі, і танчылі, і тосты падымалі. Крычалі: «Горка!». Шчасце паўсюль аднолькавае. Асабліва жаночае шчасце... Усякае было... Але запаміналася прыгожае... Камбат увечары зайшоў да мяне ў пакой: «Не бойся! Мне нічога не трэба. Ты пасядзі, а я пагляджу на цябе».
Але вера была! Вялікая вера! У нешта верыць — гэта так прыгожа. Цудоўна! Адчуванне падману... I вера... У нас гэта неяк ужывалася... Можа, я проста не магла ўявіць сабе іншую вайну, не падобную да Вялікай Ай-
чыннай. 3 дзяцінства любіла ваенныя фільмы глядзець. Я так думала... Так сабе ў думках малявала... Ну, такія сцэны... Хіба можа ваенны шпіталь абысціся без жанчын? Без жаночых рук? Ляжаць абпаленыя... Скатаваныя... Хаця б руку пакласці на рану, перадаць нейкі пасыл. Гэта ж міласэрнасць! Для жаночага сэрца праца! А ці верыце вы мне? Ці верыце вы нам? Ну, не ўсе ж там былі прастытуткі і «чэкісткі»? Добрых дзяўчат было больш. Як жанчыне вам давяраю... Як жанчыне... 3 мужчынамі лепей маўчаць на гэтую тэму. У твар рассмяюцца... У мяне на новай працы (я прыехала і звольнілася са старога месца) ніхто не ведае, што я з вайны. 3 Кабула... Нядаўна заспрачаліся пра Афганістан: што за вайна, чаму вайна — і наш галоўны інжынер мяне перарваў: «Ну што вы, маладая жанчына, разумееце ў ваенных справах... Мужчынскае гэта...». (Засмяялася.) Я сустракала на вайне шмат хлопчыкаў, якія самі рваліся на небяспечныя аперацыі. Гінулі, не задумваючыся. Я там шмат назірала за мужчынамі. Падглядала... Было цікава... Ну... што ў іх там у галаве, што за мікроб такі? Вечнаянываююць... Ябачыла,якянырызыкавалі жыццём, як яны забівалі. I яны дагэтуль лічаць, што яны нейкія асаблівыя, калі яны забівалі. Іх кранула нешта такое, што не кранула іншых. Можа, гэта хвароба? Існуе мікроб. Вірус... I ім заражаюцца...
Усё перакулілася дома... Сярод сваіх... З’язджалі з дзяржавы, якой гэтая вайна была патрэбная, а вярнуліся ў дзяржаву, якой гэтая вайна сто гадоў не трэба. Свой сацыялізм развальваецца, ужо не да таго, каб будаваць яго ў трыдзясятым валадарстве. Ніхто ўжо Леніна з Марксам не цытуе. He згадвае пра сусветную рэвалюцыю. Героі цяпер іншыя... Фермеры, бізнесмены... Ідэалы іншыя: мой дом — мая крэпасць... А нас выхоўвалі
на Паўку Карчагіне... На Мярэсьеве... Мы спявалі песні ля вогнішча: «Перш падумай пра Бацькаўшчыну, а пасля пра сябе». Хутка смяяцца з нас будуць. Палохаць дзяцей. Крыўдна не таму, што нам чагосьці недадалі... Медалек забракла... Нас выкрэсліваюць, нібыта нас не існуе. Трапілі між жорнаў...
Першыя паўгода я не магла заснуць уначы. А калі засынала, сніліся трупы, абстрэлы. У жаху прачыналася. Заплюшчу вочы — карціны паўтараюцца. Запісалася на прыём да неўрапатолага. Ён выслухаў і здзівіўся: «Вы што, так шмат трупаў бачылі?». Ох, як мне хацелася заехаць па ягонай маладой пысе! Ледзь стрымалася... Пераканала сябе... А магла і матам загнуць! На вайне навучылася. Hi да якога доктара больш не хадзіла. Пачалася дэпрэсія... Зранку мне не хочацца ўставаць з ложка, мыцца, расчэсваць валасы. Усё раблю праз сілу, прымушаю сябе. Іду на працу... 3 кімсьці размаўляю... Спытай у мяне ўвечары — нічога не памятаю. Я ўсё больш і больш не хачу жыць. Музыку не магу слухаць. Чытаць вершы. А раней я ўсё гэта любіла, жыла гэтым. Цяпер нікога ў госці не клічу. I сама не хаджу. Няма дзе схавацца — праклятае кватэрнае пытанне! Жыву ў камуналцы... Што я зарабіла на вайне? Апранулася крыху... Мэблю купіла італьянскую... Але засталася адна... У тым жыцці нічога не знайшла і ў гэтым загубілася. Гэтаму жыццю я таксама не дам рады. Але мне ўсё адно хочацца ў нешта верыць. У мяне забралі... Мяне абрабавалі... He толькі грошы ў банку прапалі (інфляцыя), горш — канфіскавалі мінулае. Я болып не маю мінулага... He маю веры... Чым жыць?
Вы думаеце, што мы жорсткія? А ці здагадваецеся, якія жорсткія вы? Нас не пытаюць і не слухаюць. Але пра нас пішуць...
He называйце майго імя. Лічыце, што мяне ўжо няма.
Служачая
* * *
—На могілкі ляціш, як на сустрэчу...
Першыя дні начавала там... I не палохалася... Я цяпер палёт птушак разумею, і як трава калыхаецца. Увесну чакаю, калі кветка да мяне з зямлі вырвецца. Пралескі пасадзіла... Каб хутчэй дачакацца прывітання ад сына. Яны адтуль да мяне падымаюцца... адяго...
Сяджу ў яго да вечара. Да ночы. Часам як закрычу, і сама не пачую, пакуль птушкі не падымуцца. Шквал варонаў. Кружляюць, лопаюць крыламі нада мной — і я апрытомнею. Перастану крычаць. Усе чатыры гады штодня прыходжу. Ці зранку, ці ўвечары. Адзінаццаць дзён не была, калі з мікраінфарктам ляжала, не дазвалялі ўставаць. А ўстала, ціхенька да туалета дайіпла... Значыць, і да сына дабягу, а ўпаду, дык на ягоную магілку. У бальнічным халаце збегла...
Перад гэтым сон бачыла. З’яўляецца Валера:
—Матуля, не прыходзь заўтра на могілкі. He трэба.
Прыбегла: ціха, ну вось так ціха, нібыта яго там няма. Вось адчуваю сэрцам — яго там няма. Вароны сядзяць на помніку, на агароджы і не адлятаюць, не хаваюцца ад мяне, як звычайна. Падымаюся з лавачкі, а яны мне наперад залятаюць, супакойваюць. He дазваляюць сысці. Што такое? Пра што яны хочуць папярэдзіць? Раптам птушкі супакоіліся, падняліся на дрэвы. I мяне пацягнула да магілкі, і так лагодна на душы, трывога мінула. Гэта дух ягоны вярнуўся. «Дзякуй, мае птушкі, што падказалі, не далі сысці. Вось і дачакалася
сыночка...». Сярод людзей мне кепска, хаджу непрыкаяная. Нешта мне кажуць, катурхаюць... Замінаюць... А там мне добра. Мне добра толькі ў сына. Мяне або на працы, або там можна знайсці. Там, на магілцы... там мой сын нібыта жыве... Я вылічыла, дзе ляжыць ягоная галава... Сядаю побач і ўсё яму апавядаю... Якая ў мяне была раніца, які дзень... Згадваем з ім... Гляджу на партрэт... Гляджу пільна, доўга... Ён або крыху ўсміхаецца, або, чымсьці незадаволены, нахмурыцца. Вось так з ім і жывём. Калі я купляю новую сукенку, то адно каб да сына прыйсці, каб ён мяне ў ёй убачыў... Раней ён перада мной укленчваў: «Матулечка ты мая! Прыгажуня ты мая!». Цяпер я перад ім... Адкрыю фортку і ўкленчу:
—Добры дзень, сынку... Добры вечар, сынку...
Заўсёды з ім. Хацела хлопчыка з дзіцячага дома ўзяць... Знайсці такога ж, зіркасценькага. Ды сэрца хворае. Сэрца ўжо не вытрымае. Як у цёмны тунэль, заганяю сябе ў працу. Калі ў мяне будзе час сесці на кухні і паглядзець у акно, я з’еду з глузду. Уратаваць мяне могуць толькі пакуты. Я ані разу за гэтыя чатыры гады не была ў кіно. Прадала каляровы тэлевізар, і грошы гэтыя пайшлі на помнік. Я радыё ані разу не ўключыла. Як сыночак загінуў, у мяне ўсё змянілася: твар, вочы, нават рукі.
Я па такім каханні выйшла замуж. Выскачыла! Ён лётчык, высокі, прыгожы. У скураной куртцы, унтах. Мядзведзь. Гэта ён будзе маім мужам?! Дзяўчаты ахнуць! Зайду ў краму, ну чаму нашая прамысловасць не выпускае хатнія тэпці на абцасах? Я побач з ім такая маленькая. Як я чакала, каб ён прастудзіўся, закашляў, каб у яго быў катар. Тады ён на цэлы дзень застанецца дома, я буду хадзіць за ім. Шалёна хацела сына. I каб сын — як ён. Такія самыя вочы, вушы, hoc. I нібы хтосьці падслу-
хаў на небе — сын увесь у яго, волас у волас. Я не магла паверыць, што гэтыя два цудоўныя мужчыны — мае. He магла паверыць! Любіла дом. Любіла мыць, прасаваць. Так любіла ўсё, што на павучка не наступлю, муху ці багоўку злаўлю ў доме, у акенца выпушчу. Хай усё жыве, любіць адно аднаго — такая я шчаслівая! Званю ў дзверы, запальваю ў калідоры святло, каб сын мяне ўбачыў радаснай:
—Лерунька (звала яго ў дзяцінстве Лерунькам), гэта я. Ссумава-а-алася! — 3 крамы ці з працы бягу.
Я шалёна любіла сына, я і цяпер яго люблю. Прынеслі фотаздымкі з пахавання... He ўзяла... Яшчэ не верыла... Я — верны пёс, я з тых сабакаў, што паміраюць на магіле. I ў сяброўстве заўсёды была верная. Малако з грудзей цячэ, а мы з сяброўкай дамовіліся сустрэцца, я павінная аддаць ёй кнігу. Паўтары гадзіны стаю на марозе, чакаю, яе няма. Чалавек не можа проста так не прыйсці, калі абяцаў, значыць, нешта здарылася. Бягу да яе дадому, а яна спіць. Яна не магла зразумець, чаму я плачу. Я яе таксама любіла, сукенку падаравала самую ўлюбёную — блакітную. Такая я. У жыццё ўваходзіла павольна, нясмела. Некаторыя смялейшыя. He верыла, што мяне можна кахаць. Казалі: прыгожая — не верыла. Я ішла па жыцці са спазненнем. Але калі я нешта запамінала, завучвала, то гэта на ўсё жыццё. Назаўсёды. I ўсё з радасцю. Паляцеў у космас Юрый Гагарын, мы з Лерунькам выскачылі на вуліцу. Мне хацелася ўсіх любіць у гэтую хвіліну... Усіх абняць... Мы крычалі ад радасці...
Я шалёна любіла сына. Да вар’яцтва. I ён мяне шалёна любіў. Магіла мяне прыцягвае. Кліча. Нібыта ён мяне аклікае.
У яго пыталіся:
—Дзяўчыну маеш?
Ён адказваў:
—Маю, — і паказваў мой студэнцкі білет, дзе ў мяне яшчэ косы доўгія-доўгія.
Ён любіў танчыць вальс. Запрасіў мяне на першы свой вальс у школе на выпускной вечарыне. А я не ведала, што ён умее танчыць, навучыўся. Мы з ім кружыліся.
Пляту на прутках ля акна ўвечары. Крокі... He, не ён. Крокі... Майго сына крокі! Ані разу не памылілася. Сядаем адно насупраць аднаго і да чацвёртай ранку размаўляем. Пра што? Ну пра што размаўляюць людзі, калі ім добра? Пра ўсё. Пра сур’ёзнае і пра драбязу. Рагочам. Ён мне напяе, зайграе на фартэпіяна.
Зірну на гадзіннік:
—Валера, спаць.
—Давай, матуля, яшчэ пасядзім.
Ён зваў мяне: матуля мая, матулечка мая залатая.
—Ну, матулечка мая залатая, твой сын паступіў у Смаленскую вышэйшую вайсковую вучэльню. Ты радая?
Сеў за піяніна:
Спадары афіцэры — вы, блакітная кроў!
Я, напэўна, не першы Між апошніх князёў...
Мой бацька — кадравы афіцэр, загінуў, абараняючы Ленінград. Дзед быў афіцэрам. Сына сама прырода зляпіла вайскоўцам: рост, моц, манеры. Яму б у гусары! Белыя пальчаткі... Карты, прэферанс... «Мая ваенная костачка», — цешылася я. Хоць бы на нас тады нешта капнула з нябёсаў гасподніх... Нейкі знак быў...
Усе яго пераймалі. Я, мама, пераймала яго. Сядала, як ён, ля піяніна, крыху напаўабарота. Раз-пораз
пачынала хадзіць, як ён. Пасля ягонай смерці асабліва. Я хачу, каб ён заўсёды прысутнічаўува мне... Працягваў жыць...
—Ну, матулечка мая залатая, твой сын з’язджае.
—Куды?
Маўчыць. Сяджу ў слязах:
—Сыночак, куды ты едзеш, дарагі?
—Што значыць — куды? Ужо вядома, куды. Матулечка мая, бяромся за працу. Будзем пачынаць з кухні... Сябры прыйдуць...
Імгненна здагадваюся:
—У Афганістан?
—Туды... — I такі зрабіў твар, не падступіцца, жалезную заслону апусціў.
Уварваўся ў дом Колька Раманаў, ягоны сябра. Як званочак, усё раззваніў: яны яшчэ з трэцяга курса падавалі рапарт з просьбай адправіць іх у Афганістан. Ім доўга адмаўлялі.
Першы тост: хто не рызыкуе, той не п’е шампанскага. Увесь вечар Валера спяваўмае ўлюбёныя рамансы...
Спадары афіцэры — вы, блакітная кроў!
Я, напэўна, не першы Між апошніх князёў...
Чатыры тыдні заставалася. Зранку перад працай заходжу ў ягоны пакой, сяджу і слухаю, як ён спіць. Спаў ён таксама прыгожа.
Як лёс нам грукаўся ў дзверы, як падказваў! Бачу сон: я на чорным крыжы ў чорнай доўгай сукенцы... I анёл мяне на крыжы носіць... Я ледзь-ледзь вішу... Наважылася зірнуць, куды ж я ўпаду. У мора ці на сушу? Бачу — унізе катлаван, заліты сонцам...
Чакала яго ў адпачынак. Ён доўга не пісаў. Званок на працу:
—Матулечка мая залатая, я прыбыў. He затрымлівайся. Суп гатовы.
Я закрычала:
—Сыночак, сыночак! Ты не з Ташкента? Ты — дома! У лядоўні рондаль твайго ўлюбёнага баршчу!
—Ух ты! Рондаль бачыў, але накрыўку не падымаў.
—А ў цябе што за суп?
—Суп — мара ідыёта. Выязджай. Іду сустракаць да аўтобуса.
Прыехаў увесь сівы. He прызнаўся, што не ў адпачынку, а адпрасіўся са шпіталя: «Матулечку пабачыць на два дні». Катаўся па дыване, крычаў ад болю. Гепатыт, малярыя — усё разам прывязалася да яго. Папярэдзіў сястру:
—Тое, што толькі што было, гэта не для мамы. Ідзі, чытай кнігу.
Ізноў я заходзіла перад працай у ягоны пакой, глядзела, як ён спіць. Расплюшчыў вочы:
— Што, матуля мая?
—Чаму не спіш? Яшчэ рана.
—Сон бачыў кепскі.
—Сыночак, калі кепскі, трэба павярнуцца на іншы бок. Будзе добры. I не трэба апавядаць кепскіх сноў, тады яны не спаўняюцца.
Праводзілі яго да Масквы. Стаялі сонечныя травеньскія дні. Залацела лотаць.
—Як там, сынку?
—Афганістан, матулечка мая, гэта тое, чаго нам рабіць нельга.
Толькі на мяне глядзеў, больш ні на каго. Працягнуў рукі, ілбом пацёрся:
—Я не хачу ехаць у гэтую яму! He хачу! — Пайшоў. Азірнуўся. — Вось і ўсё, мама.
Ніколі не казаў «мама», заўсёды «матулечка мая». Цудоўны сонечны дзень. Лотаць залацела... Дзяжурная ў аэрапорце глядзела на нас і плакала...
Сёмага ліпеня прачынаюся ў слязах... Шклянымі вачыма ўперылася ў столь. Ён мяне абудзіў... Нібыта прыйшоў развітацца... Восем гадзін. Трэба збірацца на працу. Мітушуся з сукенкай, з ваннай у пакой, з аднаго пакоя ў іншы... Чамусьці не магу надзець светлую сукенку. Запамарока... Нічога не бачыла. Усё плыло... Бліжэй да абеду супакоілася, у сярэдзіне дня...
Сёмага ліпеня... Сем цыгарэт у кішэні і сем запалак. Сем знятых кадраў у фотаапараце. Сем лістоў мне. I сем лістоў нявесце. Кніга, разгорнутая на сёмай старонцы... Коба Абэ. «Кантэйнеры смерці»...
Секунды тры-чатыры ён меў, каб уратавацца... Яны ляцелі з машынай у бездань...
—Хлопцы, ратуйцеся! А мне — канцы! — Ён не мог скочыць першым. Пакінуць сяброў... Ён гэтага не мог...
«Піша вам намеснік камандзіра палка па палітычнай частцы маёр Сінельнікаў С. Р.
Я, выконваючы свой салдацкі абавязак, лічу неабходным паведаміць вам, што старшы лейтэнант Валовіч Валерый Генадзевіч загінуў сёння ў дзесяць гадзін сорак пяць хвілін...».
Ужо ўвесь горад ведае... У Доме афіцэраўчорны мошаст вісіць і ягоная фатаграфія. Ужо самалёт з труной вось-вось прызямліцца. Мне нічога не кажуць... Ніхто не наважваецца... На працы маёй усе ходзяць заплаканыя...
—Што здарылася?
Адцягваюць увагу пры кожнай нагодзе. Зазірнула ў дзверы прыяцелька. Потым наш доктар у белым халаце. Я як прачынаюся:
—Людзі! Вы што, звар’яцелі? Такія не гінуць! He! — Стала грукаць па стале. Падбегла да акна, стукала ў акно.
Зрабілі ўкол.
—Людзі! Вы што, звар’яцелі? 3 глузду з’ехалі?!
Яшчэ ўкол. Мяне ніяк не бралі ўколы. Кажуць, я крычала:
—Я хачу яго бачыць. Вядзіце мяне да сына.
—Вядзіце, інакш яна не вытрымае.
Доўгая труна, негабляваная... I жоўтай фарбай вялікімі літарамі: «Валовіч». Я падняла труну. Хацела з сабой забраць. У мяне лопнуў мачавы пухір...
Патрэбнае месца на могілках... Месца сухое. Сухенькае! Трэба пяцьдзясят рублёў? Я дам, дам. Толькі добрае месца... Сухенькае... Я разумею там, усярэдзіне, што гэта жах, а сказаць не магу... Месца сухенькае... Калі трэба, то ўсё аддам! Першыя ночы не сыходзіла... Там заставалася... Мяне дадому адвядуць, а я назад... Касілі сена... У горадзе і на могілках пахла сенам...
Зранку сустракаю салдаціка:
— Вітаю, мама. Ваш сын быў у мяне камандзірам. Я гатовы ўсё вам расказаць.
—Ой, сынку, пачакай.
Прыйшлі дадому. Ён сеў у сынаў фатэль. Пачаў і перадумаў:
—He магу, мама...
Заходжу да сына — пакланюся, і калі сыходжу — пакланюся. Дома я толькі тады, калі ў мяне госці. Мне ў сына добра. Я і ў мароз там не замярзаю. Там лісты яму пішу, у мяне гара неадпраўленых лістоў. Як мне іх яму адправіць? Вяртаюся ўначы: гараць ліхтары, едуць
машыны з уключанымі фарамі. Вяртаюся пешкі. Маю ўсярэдзіне такую сілу, што нічога не баюся: ні звера, ні чалавека.
Стаяць увушшу сынавы словы: «Я не хачу ехаць у гэтую яму! He хачу!». Хто за гэта адкажа? Нехта ж павінен... Я хачу пражыць доўга, вельмі пастараюся дзеля гэтага. Жыць, каб быць з сынам... Самае безабароннае ў чалавека — гэта ягоная магілка. Ягонае імя. Я заўсёды абараняцьму майго сына... Да яго прыходзяць таварышы... Сябра поўзаў перад ім на каленках: «Валера, я ўвесь у крыві... Вось гэтымі рукамі я забіваў. 3 баёў не вылазіў. Я ўвесь у крыві... Валера, я цяпер не ведаю, што лепей — загінуць ці застацца жыць? Я цяпер не ведаю..Хачу зразумець: хто за ўсё гэта адкажа? Чаму не называюць іх імёнаў?
Як ён спяваў:
Спадары афіцэры — вы, блакітная кроў!
Я, напэўна, не першы Між апошніх князёў...
Хадзіла ў царкву, з бацюшкам гутарыла.
—У мяне сын загінуў. Незвычайны, улюбёны. Як мне цяпер сябе з ім паводзіць? Якія нашы звычаі? Мы іх забылі. Хачу іх ведаць.
—Ён хрышчаны?
—Бацюшка, мне вельмі хочацца сказаць, што ён хрышчаны, але нельга. Я была жонкай маладога афіцэра. Мы жылі на Камчатцы. Пад вечным снегам... У снегавых зямлянках... Тут у нас снег белы, а там блакітны і зялёны, перламутравы. Ён не блішчыць і не рэжа вока. Чыстая прастора... Гук ідзе доўга... Вы мяне разумееце, бацюшка?
—Матухна Вікторыя, кепска, што не хрышчаны. Нашы малітвы да яго не дойдуць.
У мяне вырвалася:
—Дык я ахрышчу яго зараз! Сваёй любоўю, сваімі пакутамі. Праз пакуты я яго ахрышчу...
Бацюшка ўзяў маю руку. Яна трымцела:
—Нельга так хвалявацца, матухна Вікторыя. Як часта ходзіш да сына?
—Штодня хаджу. А як жа? Калі б ён ажыў, мы штодня з ім бачыліся б.
—Матухна, нельга яго турбаваць пасля пяці вечара. Яны сыходзяць адпачываць.
—Я на працы да пяці, а пасля яшчэ падпрацоўваю. Помнік новы яму паставіла... Дзве з паловай тысячы... Пазыкі трэба аддаць.
—Слухай мяне, матухна Вікторыя, у выходны дзень прыходзь абавязкова і штодня да абедні — а дванаццатай гадзіне. Тады ён цябе чуе.
Дайце мне пакуты, самыя жахлівыя, самыя невыносныя, хай толькі даходзяць да яго мае малітвы. Мая любоў...
Маці
* * *
—У нас усё адбываецца нейкім цудам... Усё трымаецца на гэтай веры... У цуд!
Загружаюць нас у самалёт: «Бягом! Бя-гом!». I no634, ну... Побач за некалькі дзясяткаў метраў ад нас... Вядуць пад рукі п’янага лётчыка, п’янага ў бэлю, запіхваюць яго ў кабіну. Мама родная, вайна народная... Самалёт падымаецца і ляціць. Унізе — горы, вострыя вяршыні. Падаць на іх — жахліва... Як на цвікі... Мама
родная! Пот прабівае... Прыляцелі нармальна, дакладна па часе. Каманда: «Выходзь! Шыхтуйся!». Ногі ўперавалку, праходзіць з форсам лётчык — цвярозы. Вайна народная... Што гэта? Што — калі не цуд? Так у нас подзвігі здзяйсняюцца, героямі робяцца. Ды калі мы пачынаем каяцца, таксама няма стрыму — белыя кашулі на грудзях наросхрыст! Плачам гаручымі слязьмі! Усё — напоўніцу! Да дна! Як у п’янцы. Я вярнуўся... Я загадаў сабе: усё — да д’ябла! Да д’ябла! Робяць нас вар’ятамі, гвалтаўнікамі, наркаманамі. Я вярнуўся... У мяне нармальнае жыццё нармальнага чалавека... Мама родная, вайна народная... Піў віно, кахаў жанчын, дарыў кветкі. Ажаніўся. У мяне першы сын... Вось сяджу перад вамі — я падобны да вар’ята? Да кракадзіла падобны? Я служыў у спецназе... У нас цудоўныя ўсе былі хлопцы, шмат хто з вёскі. 3 Сібіры. Яны здаравейшыя, трывалейшыя. Адзін трапіўся дзеўбануты. Любіў шомпалам праколваць барабанныя перапонкі палонным «духам». Мама родная! Адзін... Усяго адзін... (Маўчыць.)
Жыццё, як ні дзіўна, працягваецца... У Барыса Слуцкага: «Калі мы вярнуліся з бою, мы больш не патрэбны з табою». Ува мне сядзіць уся табліца Мендзялеева... Малярыя дагэтуль б’е... А за што? Нас ніхто не чакаў... А там нам крычалі іншае: рушма наперад перабудову, узварушма сонныя мазгі. Балота! Вярнуліся мы... Нас нікуды не пусцілі... 3 першага дня паўтараюць: «Вучыцеся, хлопцы. Сем’і заводзьце». Мама родная, вайна народная... Наўкола — спекуляцыя, мафія, абыякавасць, а нас да сур’ёзнай справы не дапускаюць... Мне адзін важны чалавек патлумачыў: «А што вы ўмееце? Толькі страляць... А што вы ведаеце? Што Радзіму толькі з пісталетам бароняць? Што справядлівасць толькі з аўтаматам адстойваюць?». Добра, мы — не героі...
Мама родная! Можа, праз трыццаць гадоў я сам сыну скажу: «Сынку, не ўсё было так па-геройску, як у кніжках напісана, быў і бруд». Я сам скажу... Але праз трыццаць гадоў... А цяпер гэта жывая рана, толькі-толькі пачала загойвацца, зацягвацца... (Пачынае хадзіць па пакоі.)
Меў я там адзін момант... (Спыніўся.) Вам цікава? Я падумаў пра апошняе жаданне... Яно выявілася вельмі простым: кубак вады і цыгарэту. Мама родная! Я не хацеў паміраць, я не думаў паміраць... Свядомасць сплыла разам з крывёй... Розум хістаўся... Апрытомнеў ад крыку... Валерка Лобач, наш санінструктар... Біў мяне па твары і крычаў у гістэрыцы: «Ты ў мяне будзеш жыць! Ты ў мяне будзеш жыць!». (Рэзка сеў.)
Самому цікава згадаць... Мама родная, вайна народная... Начамі я дагэтуль цягну ў горы на сабе: аўтамат, два БК, то бок два баявыя камплекты — дзевяцьсот патронаў, плюс да гэтага — чатыры гранаты, дымы, пірапаходні, ракетніцу, каску, бронекамізэльку, сапёрную рыддёўку, ватныя нагавіцы, плашч-палатку, сухпай на трое сутак (а гэта дзевяць цяжкіх бляшанак з кансервамі і тры вялікія пачкі сухароў). Паўсотні кілаграмаў. На нагах кірзачы з анучамі, у якія нас пераабулі перад адпраўкай з Саюза. Я ногі спёк, пакуль не зняў з забітага «духа» канадскія красоўкі... Да д’ябла ўсё! Да д’ябла! На вайне ўсе мяняюцца, нават сабакі мяняюцца. Галодныя... Чужыя сабакі... Глядзяць на цябе як на ежу, чалавек жа ніколі не адчувае сябе ежай, а тут я адчуў. Паранены ляжаў... Добра, што мяне хлопцы хутка знайшлі... (Замоўк.) Навошта вы прыйшлі? Навошта я пагадзіўся... Палезлі ў гэта... Дзеля чаго? Дзеля каго? Мой дзед на Вялікай Айчыннай ваяваў... Я яму расказваю, як дзесяць пацаноў у адным баі страцілі. Дзесяць трунаў...
Дзесяць цэлафанавых пакетаў... Дзед адказвае: «Ды ты сапраўднай вайны не бачыў. У нас з бою сто-дзвесце чалавек не вярталася. Складалі ў брацкую магілу ў адных гімнасцёрках ці ніжняй бялізне і пяском засыпалі». Да д’ябла! Я заканчваю... Мама родная, вайна народная... Пілі мы там гарэлку «Маскоўскую», у народзе «каленвал». Тры рублі шэсцьдзесят дзве капейкі...
Чатыры гады мінула... Адно не змянілася — смерць, тое, што сябры загінулі, уся рэшта змянілася...
Быў нядаўна ў зубнога доктара... Вярнуліся ўсе з цынгой, парадантозам. Колькі хлоркі з’елі! Адзін мне вырвалі зуб, другі... I ад болю ў шоку (замарозка не ўзяла) я раптам загаварыў... He магу спыніцца... Ажанчына-стаматолаг глядзіць на мяне амаль з агідай, у яе на твары ўсе ейныя пачуцці. Маўляў, поўны рот крывішчы, а ён яшчэ гаворыць. Я зразумеў, што ўсе пра нас так менавіта і думаюць: поўны рот крыві, а яны яшчэ гавораць...
Сяржантп, баец спецназу
POST MORTEM
ТАТАРЧАНКА ІГАР ЛЕАНІДАВІЧ (1961—1981) Выконваючы баявое заданне, верны вайсковай прысязе, праявіўшы годнасць і мужнасць, загінуўу Афганістане. Любы Ігарок, ты пайшоў з жыцця, не спазнаўшы яго.
Мама, mama
ЛАДУЦЬКА АЛЯКСАНДР ВІКТАРАВІЧ (1964—1984) Загінуў, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак. Ты годна спаўняў абавязак ваенны, Змагаўся бясстрашна, загінуў сумленна. На афганскай зямлі ваяваў, як павінны, Дзеля мірнага неба над нашай краінай. Дарагому сыночку ад мамы
БАРТАШЭВІЧ ЮРЫЙ ФРАНЦАВІЧ (1967—1986) Геройскі загінуў, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак. Помнім, любім, смуткуем. Памяць родных
БАБКОЎ
ЛЕАНІД ІВАНАВІЧ (1964—1984) Загінуў, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак. Зайшоў месяц, пагасла сонейка, дарагі сыночак, без цябе.
Мама, mama
ЗІЛФІГАРАЎ
АЛЕГ МІКАЛАЕВІЧ (1964—1984) Загінуў, верны ваеннай прысязе. He збыліся жаданні, не споўніліся мары, рана закрыліся вочы твае, Алежка, сыночку, браціку родны, не выказаць болю расстання з табою. Мама, mama, брацікі і сястрычкі
КАЗЛОЎ
АНДРЭЙ ІВАНАВІЧ (1961—1982) Загінуў у Афганістане. Адзінаму сыночку.
Мама
БОГУШ
ВІКТАР КАНСТАНЦІНАВІЧ (1960—1980) Загінуў, абараняючы Радзіму.
Апусцела без цябе зямля...
Мама
СУД НАД «ЦЫНКАВЫМІ ХЛОПЧЫКАМІ» (ГІСТОРЫЯ Ў ДАКУМЕНТАХ)
Нядаўна група мацярок воінаў-інтэрнацыяналістаў, што загінулі ў Афганістане, падала ў суд на пісьменніцу Святлану Алексіевіч, аўтарку кнігі «Цынкавыя хлопчыкі». Іх пазоўная заява будзе разглядацца ў народным судзе Цэнтральнага раёна Мінска.
Нагодай для звароту ў суд сталі спектакль «Цынкавыя хлопчыкі», пастаўлены на сцэне Беларускага тэатра імя Янкі Купалы, і публікацыя ўрыўкаў з кнігі ў газеце «Комсомольская правда». Спектакль быў запісаны рэспубліканскім тэлебачаннем і прадэманстраваны жыхарам Беларусі. Мацярок, што нясуць у сабе ўсе гэтыя гады сваё непазбыўнае гора, абразіла, што іх хлопчыкі паказаны выключна як бяздушныя робаты-забойцы, марадзёры, наркаманы і гвалтаўнікі...
Л. Грыгор’еў, «Вечернйй Мйнск», 12 чэрвеня 1992 г.
«За “Цынкавых хлопчыкаў” — у суд» — так называлася зацемка, надрукаваная 22 чэрвеня ў газеце «На страже Октября» і ў некаторых іншых выданнях. «Пісьменніцы Святлане Алексіевіч, — казалася ў зацемцы, — пасля выхаду яе кнігі абвесцілі сапраўдную вайну: аўтарку абвінавачваюць у скажэнні і фальсіфікацыі аповедаў “афганцаў” і іхных мацярок. I вось чарговы наступ пасля з’яўлення на сцэне Беларускага тэатра імя Янкі Купалы і на экранах тэлебачання аднайменнага спектакля. Суддзям Цэнтральнага раёна трэба будзе разгледзець
пазоўную заяву групы мацярок загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў. Дата суда яшчэ не прызначана. Спектакль зняты са сцэны...».
Мы патэлефанавалі ў суд Цэнтральнага раёна сталіцы з просьбай пракаментаваць гэтае паведамленне, але там яно выклікала здзіўленне. Сакратарка С.Кульган сказала нам, што такая пазоўная заява ў суд не паступала...
Як патлумачыў нам аўтар зацемкі ў газеце «На страже Октября» В. Стрэльскі, інфармацыя была ўзятая ім з маскоўскай газеты «Красная звезда».
«Чырвоная змена», 14ліпеня 1992 г.
20 студзеня газета «Советская Белоруссня» паведаміла: «У народным судзе Цэнтральнага раёна Мінска пачаўся судовы працэс па справе пісьменніцы Святланы Алексіевіч...».
А на дзень раней, 19 студзеня, газета «Вечерннй Мннск» апублікавала нататку пад назвай «Суд над літаратаркай». Я спецыяльна падаю канкрэтныя даты публікацыяў. Бо рэч у наступным...
Наведаўшы суд Цэнтральнага раёна сталіцы Беларусі, я даведаўся, што справу вядзе суддзя Гараднічава.
Уключыць дыктафон яна мне не дазволіла. Ад усякіх тлумачэнняў катэгарычна адмовілася, спаслаўшыся на тое, што «не трэба нагнятаць атмасферу». Але Гараднічава ўсё ж прадэманстравала тэчку па справе Алексіевіч, якая была заведзена... 20 студзеня. Гэткім чынам відавочна: матэрыялы для друку пра тое, што суд ідзе (!), былі падрыхтаваныя яшчэ да таго, як сама суддзя завяла справу...
Леанід Свірыдаў, «Собеседнйк», № 6, 1993 г.
У народны суд Цэнтральнага раёна Мінска паступілі дзве пазоўныя заявы. Былы афганец, цяпер інвалід, сцвярджае, што С. Алексіевіч напісала пра тую вайну і пра яго асабіста няпраўду, ачарніла яго. Таму павінна публічна выбачыцца, а знявагу салдацкага гонару кампенсаваць сумай 50 тысяч рублёў. Маці загінулага афіцэра разышлася з пісьменніцай у ацэнках савецкага патрыятызму і яго ролі ў выхаванні маладога пакалення.
3 абаімі пазоўнікамі Святлана Алексіевіч сустракалася некалькі гадоў таму, працуючы над вядомай кнігай «Цынкавыя хлопчыкі». Абое цяпер сцвярджаюць, што казалі тады «не так», а калі і казалі «так», як зафіксавана ў кнізе, то цяпер перадумалі.
Вартыя ўвагі нюансы. Салдат-пазоўнік, вінавацячы пісьменніцу ў скажэнні фактаў і абразе ягонай годнасці, спасылаецца на газетную публікацыю 1989 года. Хаця ў ёй фігуруе не ягонае, а зусім іншае салдацкае прозвішча. Пазоўніца-маці вядзе суд у лабірынты палітыкі і псіхалогіі, адкуль не выведзе і рота навуковых экспертаў. Тым не менш абедзве позвы прыняты нарсуддзёй да выканання. Судовыя пасяджэнні яшчэ не пачаліся, але напоўніцу ідуць дасудовыя допыты пісьменніцы...
Анатоль Казловіч, «Лйтературная газета», ІОлютага 1993 г.
Пад судом вядомая беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч, якая нагадала ў свой час, што «У вайны не жаночы твар». Выявілася, што попел Афганістана яшчэ грукае ў сэрцы некаторых абураных чытачоў, якія не даравалі С.Алексіевіч «Цынкавых хлопчыкаў», дакументальнай аповесці пра невядомую нам афганскую вайну. Пісьменніцу абвінавачваюць у падтасоўках, выбарачным карыстанні матэрыяламі, прадстаўленымі
ёй удзельнікамі вайны, удовамі і мацяркамі загінулых салдатаў. I ўвогуле ў паклёпніцтве, антыпатрыятызме і ачарняльніцтве. Пакуль не зразумела, ці будзе дадзены справе «законны ход», ці ўсё ж аўтары пазоўных заяваў, пажадаўшы нейкай маральнай кампенсацыі, да суда (адкрытага суда) не давядуць. Але сігнал характэрны. Проста паўстаў цень маёра Чырвонапіснага, што павучаў на з’ездзе саюзных дэпутатаў акадэміка Сахарава, як таму належыць ацэньваць афганскую вайну.
Фёдар Міхайлаў, «Куранты», Злютага 1993 г.
3 судовай позвы Ляшэнкі Алега Сяргеевіча, былога радавога, гранатамётчыка
6 кастрычніка 1989 года ў артыкуле «Мы вяртаемся адтуль...», апублікаванага ў газеце «Літаратура і мастацтва», былі надрукаваныя ўрыўкі з дакументальнай кнігі Святланы Алексіевіч «Цынкавыя хлопчыкі». Адзін з маналогаў падпісаны маім імем (прозвішча пазначанае няправільна).
У маналогу перададзены мой аповед пра афганскую вайну і маё прабыванне ў Афганістане, стасункі паміж людзьмі на вайне, пасля вайны і г. д.
Алексіевіч цалкам сказіла мой аповед, дапісала тое, чаго я не казаў, а калі казаў, то разумеў гэта па-іншаму, зрабіла самастойныя высновы, якіх я не рабіў.
Частка выказванняў, якія напісала С.Алексіевіч ад майго імя, прыніжаюць і абражаюць мае гонар і годнасць.
Гэта наступныя фразы:
1. «У віцебскай “вучэбцы” не было таямніцай, што нас рыхтуюць у Афганістан.
Адзін прызнаўся, што баіцца, маўляў, нас там усіх перастраляюць. Я стаў ім пагарджаць. Перад самым ад’ездам яшчэ адзін адмовіўся ехаць...
Я лічыў яго ненармальным.
Мы ж ехалі рабіць рэвалюцыю».
2. «Праз два-тры тыдні ад цябе ранейшага нічога не застаецца, толькі тваё імя. Ты — ужо не ты, а іншы чалавек. Гэты чалавек, убачыўшы забітага, ужо не палохаецца, а спакойна ці нават з прыкрасцю думае пра тое, як будзе яго сцягваць са скалы або валачы ў спёку на сабе колькі кіламетраў...
Бачыш забітага — і з’яўляецца вострае пранізлівае ўзбуджэнне: не мяне! Такое вось ператварэнне... Амаль з усімі».
3. «Я быў прывучаны страляць, куды загадаюць. Страляў, не шкадуючы нікога. Мог забіць дзіця... Кожны хацеў вярнуцца дадому. Кожны імкнуўся выжыць. Думаць не было калі.... Да чужой смерці я прызвычаіўся, а ўласнай баяўся».
4. «Не пішыце толькі пра нашае афганскае братэрства. Яго няма. Я ў яго не веру. На вайне мы былі аб’яднаныя: нас аднолькава падманулі... Тут нас аб’ядноўвае тое, што ў нас нічога няма... Мы маем адну праблему: пенсіі, кватэры, добрыя лекі, пратэзы, мэблевыя гарнітуры... Вырашым яе — і нашыя клубы распадуцца.
Вось я дастану, прапхну, выгрызу сабе кватэру, мэблю, лядоўню, пральную машыну, японскі “відзік” — і ўсё! Моладзь да нас не пацягнулася. Мы ёй незразумелыя. Нібыта далучаныя да ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, але ж тыя Радзіму абаранялі, а мы? Мы былі ў ролі немцаў — як мне адзін малец сказаў.
А мы на іх злыя... Хто там са мной не быў, не бачыў, не адчуў, не перажыў — той мне ніхто».
Усе гэтыя выказванні глыбока абражаюць маю чалавечую годнасць, бо я такога не казаў, так не думаю і лічу, што гэтыя звесткі прыніжаюць мой гонар як мужчыны, чалавека, салдата...
20 студзеня 1993 года.
Без асабістага подпісу
Са стэнаграмы дасудовага допыту
Суддзя: Т. Гараднічава, адвакаты: Т.Уласава, В.Лушкінаў, пазоўнік: А. Ляшэнка, адказчыца: С. Алексіевіч.
Суддзя Т. Гараднічава:
—Пазоўнік, вы сцвярджаеце, што пісьменніца сказіла факты, якія вы ёй паведамілі?
А. Ляшэнка:
—Так.
Суддзя Т. Гараднічава:
—Адказчыца, прашу вас патлумачыць па сутнасці дадзенага пытання.
С. Алексіевіч:
—Алег, я хацела табе нагадаць, як ты расказваў і плакаў, калі мы сустрэліся, і не верыў, што тваю праўду можна будзе недзе надрукаваць. Ты прасіў, каб я гэта зрабіла... Я напісала. I што цяпер? Цябе зноў падманваюць і выкарыстоўваюць. Другі ўжо раз... Але ж ты тады казаў, што ўжо ніколі не дасі сябе падмануць?
А. Ляшэнка:
—Каб вы пабывалі на маім месцы: жабрачая пенсія, працы не маю, двое маленькіх дзяцей... Жонку нядаўна таксама скарацілі. Як жыць? На што жыць? А ў вас ганарары. Друкуецеся за мяжой. А мы, выходзіць, забойцы, гвалтаўнікі.
Адвакатп Т. Уласава:
—Я пратэстую. На майго падабароннага робіцца псіхалагічны ціск. У мяне бацька быў лётчык, генерал, ён таксама загінуў у Афганістане. Там усё было святое. Яны выконвалі прысягу. Радзіму абаранялі...
Суддзя Т. Гараднічава:
—На чым настойвае пазоўнік?
А. Ляшэнка:
—Каб пісьменніца перада мной публічна выбачылася і мне была кампенсаваная маральная страта...
Суддзя Т. Гараднічава:
—Вы настойваеце толькі на абвяржэнні апублікаваных фактаў?
А. Ляшэнка:
—За мой зняважаны салдацкі гонар я патрабую, каб С. Алексіевіч заплаціла мне 50 тысяч рублёў.
С. Алексіевіч:
—Алег, я не веру, што гэта твае словы. Ты кажаш гэта з чужых словаў... Я памятаю цябе іншага... I ты занадта танна ацаніў свой абпалены твар, сваё страчанае вока... Толькі не мяне трэба клікаць у суд. Ты пераблытаўмяне з міністэрствам абароны і Палітбюро КПСС...
Адвакат Т. Уласава:
—Я пратэстую! Гэта — псіхалагічны ціск...
С. Алексіевіч:
—-Калі мы з табой сустракаліся, Алег, ты быў шчыры, я баялася за цябе. Я баялася, што ў цябе могуць быць непрыемнасці з КДБ, бо вас усіх прымушалі падпісваць паперу пра неразгалошванне ваеннай таямніцы. I я змяніла тваё прозвішча. Я змяніла яго, каб абараніць цябе, а цяпер мушу сама гэтым жа ад цябе абараняцца. Вось жа, калі гэта не тваё прозвішча, то гэта — збіральны вобраз... I твае прэтэнзіі беспадстаўныя...
А. Ляшэнка:
—He, гэта мае словы. Гэта я казаў... Там і тое, як мянепараніла.,.1... Там усё маё...
3 судовай позвы Кацярыны Мікітаўны Плаціцынай, маці загінулага маёра Аляксандра Плаціцына
6 кастрычніка 1989 года ў артыкуле «Мы вяртаемся адтуль...» у газеце «Літаратура і мастацтва» былі апублікаваныя ўрыўкі з дакументальнай кнігі Святланы Алексіевіч «Цынкавыя хлопчыкі». Адзін з маналогаў — маці загінулага ў Афганістане маёра А.Плаціцына — падпісаны маім імем.
Цалкам гэты маналог уключаны ў кнігу С. Алексіевіч «Цынкавыя хлопчыкі».
У маналогу, надрукаваным у газеце і кнізе, скажоны мой аповед пра сына. С. Алексіевіч, нягледзячы на тое, што кніга дакументальная, некаторыя факты дадала ад сябе, шмат што з маіх аповедаў выкінула, зрабіла самастойныя высновы і падпісала маналог маім імем.
Артыкул абражае і прыніжае мае гонар і годнасць...
Без асабістага подпісу і даты
Са стэнаграмы дасудовага допыту
Суддзя: Т. Гараднічава, адвакаты: Т.Уласава, В.Лушкінаў, пазоўніца: К. Плаціцына, адказчыца: С. Алексіевіч.
Суддзя Т. Гараднічава:
—Мы слухаем вас, Кацярына Мікітаўна...
К. Плаціцына:
—Вобраз сына, захаваны ў маёй свядомасці, цалкам не адпавядае вобразу, што выведзены ў кнізе.
Суддзя Т. Гараднічава:
—Вы маглі б патлумачыць сваю думку: дзе, у якім месцы і якім чынам скажоныя факты?
К. Плаціцына (бярэўрукі кнігу):
—Там усё не так, як я казала. Мой сын быў не такі. Ён любіў сваю Радзіму. (Плача.)
Суддзя Т Гараднічава:
—Я прашу вас супакоіцца і назваць нам факты.
К. Плаціцына (зачытвае з кнігі):
«Пасля Афганістана (гэта калі ён прыехаў у адпачынак) яшчэ пяшчотнейшы зрабіўся. Усё яму дома падабалася. Але былі хвіліны, калі сядзе і маўчыць, нікога не бачыць. Начамі падхопліваўся, хадзіў па пакоі. Адзін раз прачынаюся ад крыку: “Выбух! Выбух!”. Другі раз чуто ўначы: хтосьці плача. Хто можа ў нас плакаць? Маленькіх дзетак няма. Адчыняю яго пакой: ён абхапіў галавудзвюма рукамі і плача...».
Ён быў афіцэр. Баявы афіцэр. А тут ён паказаны як румза. Хіба пра гэта трэба было пісаць?
Суддзя Т. Гараднічава:
—Я сама гатовая заплакаць. I не раз плакала, калі чытала гэтую кнігу, ваш аповед. Але што тут абражае ваш гонар і годнасць?
К. Плаціцына:
— Разумееце, ён быў баявы афіцэр. Ён не мог заплакаць. Або вось яшчэ: «Праз два дні — Новы год. Пад ялінку ён схаваў нам падарункі. Мне хустку вялікую. Чорную. “Чаму ты, сыночак, чорную выбраў?”— “Матуля, там былі розныя. Але пакуль мая чарга дайшла, толькі чорныя засталіся. Паглядзі, яна табе пасуе...”».
Выходзіць, што мой сын стаяў у чэргах. Ён не трываў крамаў і чэргаў. А тут ён на вайне стаіць у чарзе... Мне, за хусткай... Нашто было пра гэта пісаць? Ён быў баявы афіцэр. Ён загінуў...
Святлана Аляксандраўна, навошта вы такое панапісвалі?
С. Алексіевіч:
—Калі я пісала ваш аповед, я таксама плакала. I ненавідзела тых, хто паслаў вашага сына дарэмна загінуць у чужой краіне. I мы тады былі з вамі разам, былі паплечніцамі.
К. Плаціцына:
—Вы кажаце, я павінна ненавідзець дзяржаву, партыю... А я ганаруся сваім сынам! Ён загінуў як баявы афіцэр. Яго ўсе таварышы любілі. Я люблю тую дзяржаву, у якой мы жылі, — СССР, бо за яе загінуў мой сын. А вас ненавіджу! Мне не патрэбная вашая страшная праўда. Яна мне не патрэбная! Чуеце?!
С. Алексіевіч:
—Я магла б вас выслухаць. Мы маглі б паразмаўляць. Але чаму мы мусім размаўляць пра гэта ў судзе? He магу зразумець...
...Згодна з кандовым савецкім сцэнарам, Святлана Алексіевіч арганізавана праклінаецца як агент ЦРУ, паслугачка сусветнага імперыялізму, што паклёпнічае на сваю вялікую Радзіму і яе гераічных сыноў нібыта за два «мерсэдэсы» і даляравыя падачкі...
Першы суд так нічым і не скончыўся, бо пазоўнікі — былы радавы А.Ляшэнка і маці загінулага афіцэра К. М. Плаціцына — на судовы разбор не з’явіліся. Але праз паўгода былі пададзеныя дзве новыя позвы: ад I. С. Галаўнёвай, маці загінулага старшага лейтэнанта Ю.Галаўнёва, старшыні Беларускага клуба мацярок загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў, і Тараса Кецмура, былога радавога, цяпер старшыні Мінскага клуба воінаў-інтэрнацыяналістаў...
Газета «Права человека», №3, 1993 г.
14 верасня ў Мінску адбыўся суд, дзе адказчыцай выступала пісьменніца Святлана Алексіевіч.
I тут пачалося найцікавейшае. «Пазоўная заява ад маці загінулага «афганца» I. С. Галаўнёвай паступіла ў суд без даты, — сказаў адвакат Алексіевіч Васіль Лушкінаў. — Нам жа яго копію прадставілі наагул без подпісу і, вядома ж, без даты. Аднак гэта не перашкодзіла суддзі Таццяне Гараднічавай распачаць справу па 7-м артыкуле грамадзянскага кодэкса. Выклікае здзіўленне і тое, што сама справа была працэсуальна не аформленая да моманту суда, гэта значыць, у кнізе рэгістрацыяў яе нумар ужо існаваў, хоць грамадзянская справа яшчэ не была афіцыйна распачатая».
Аднак суд адбыўся... на ім старшынявала асоба, якая ўбачыла справу, уласна, на самім судзе. Пра тое, што суддзя Т. Гараднічава заменена на суддзю І.Ждановіча, Святлана Алексіевіч і яе адвакат даведаліся толькі за дзесяць хвілін да пачатку пасяджэння.
«Гэта, хутчэй, пытанне маралі, чым юрыдычнае пытанне», — адрэагаваў Васіль Лушкінаў.
Можа быць, і так. Так ці іначай за сталом пазоўнікаў раптоўна з’явіўся яшчэ адзін герой кнігі Святланы Алексіевіч — Тарас Кецмур, а перад суддзём І.Ждановічам легла яшчэ адна пазоўная заява без подпісу і, зразумела, без распачатай з гэтай прычыны справы...
Адвакат адказчыцы звярнуў увагу суда на гэты нонсэнс і заявіў пратэст. Судовае пасяджэнне было перанесенае...
Алег Блоцкі, «Лшпературная газета»,
6 кастрычніка 1993 г.
Са стэнаграмы судовага пасяджэння
29 лістапада 1993 г.
Суддзя: І.Н.Ждановіч, народныя засядацелі: Т. В.Барысевіч, Т. С.Сарока, пазоўнікі: I. С. Галаўнёва, Т. М.Кецмур, адказчыца: С.А.Алексіевіч.
3 судовай позвы Іны Сяргееўны Галаўнёвай, маці загінулага старшага лейтэнанта Ю. Галаўнёва
У газеце «Комсомольская правда» ад 15.02.90 г. апублікаваныя ўрыўкі з дакументальнай аповесці С.Алексіевіч «Цынкавыя хлопчыкі» — «Маналогі тых, хто прайшоў Афганістан».
У апублікаваным маналогу, падпісаным маім прозвішчам, маюцца недакладнасці і скажэнні фактаў, якія я паведаміла С. Алексіевіч, а таксама адкрытая хлусня, выдумкі, то бок пераказаныя нібыта з маіх словаў абставіны, пра якія я не паведамляла і не магла паведамляць. Вольная інтэрпрэтацыя маіх выказванняў, а таксама яўныя домыслы, пераказаныя нібыта ад майго імя, зневажаюць мой гонар і годнасць, пагатоў аповесць дакументальная. Як я мяркую, аўтар-дакументаліст абавязаны дакладна пераказваць атрыманую інфармацыю, мець запісы гутарак, узгадняць тэксты з інтэрв’юаванымі.
Так, Алексіевіч піша ў артыкуле: «Няхораша маці ў гэтым прызнавацца, але я любіла яго больш за ўсіх на свеце. Больш за мужа, больш за другога сына». (Гаворка ідзе пра майго загінулага сына Юру.) Прыведзеная цытата прыдуманая (не адпавядае майму аповеду). Згадка пра нібыта розную ступень любові да сыноў прывяла да канфлікту ў сям’і і, мяркую, прыніжае маю годнасць.
Далей: «У першым класе ён ведаў на памяць не казкі, не дзіцячыя вершы, а цэлыя старонкі з “Як гартавалася сталь” Мікалая Астроўскага». 3 прыведзенай фразы вынікае, што сын выхоўваўся ў сям’і нейкіх фанатыкаў. Я ж апавядала Алексіевіч, што Юра ўжо ў 7-8 гадоў чытаў сур’ёзныя кнігі, у тым ліку «Як гартавалася сталь».
Алексіевіч сказіла і мой нібыта аповед пра абставіны адпраўкі сына ў Афганістан. Яна ўказвае на нібыта ягоныя словы: «Я паеду ў Афганістан, каб даказаць ім, што ў жыцці ёсць і высокае, і не кожнаму хапае для шчасця забітай мясам лядоўні». Нічога такога не было. Сцверджанні Алексіевіч зневажаюць мяне і майго сына. Як нармальны чалавек, патрыёт, рамантык, ён добраахвотна прасіўся ў Афганістан.
He казала я Алексіевіч і такіх фразаў, калі западозрыла пра намер сына папрасіцца ў Афганістан: «Цябе заб’юць там не за Радзіму, цябе заб’юць немаведама за што... Хіба можа Радзіма пасылаць на загубу...». Я сама адправіла яго туды. Сама!
Дадзеная цытата зневажае мой гонар і годнасць, паказваючы мяне двудушным чалавекам з падвойнай мараллю.
Няправільна апісаная і спрэчка паміж сынамі. У Алексіевіч напісана так: «Ты, Гена, мала чытаеш. Я ніколі не бачыў у цябе ў руках кнігі. Заўсёды — riTapa...».
Спрэчка паміж сынамі была толькі ў адным: у выбары прафесіі малодшага сына. Гітара тут ні пры чым.
Гэтая фраза Алексіевіч абражае мяне тым, што яна падкрэслівае маю нелюбоў да малодшага сына. Я ёй такіх словаў не казала.
Лічу, што Алексіевіч, прадставіўшы падзеі, звязаныя з вайной у Афганістане, не толькі як палітычную
памылку, але і як віну ўсяго народа, праяўляла тэндэнцыйнасць, а часцяком і проста дадумвала абставіны, якія нібыта мелі месца ў яе інтэрв’ю. Яе мэта — паказаць наш народ — салдатаў, якія пабывалі ў Афганістане, іх сваякоў — як людзей беспрынцыпных і жорсткіх, абыякавых да чужых пакутаў.
Каб палегчыць працу Алексіевіч, я перадала ёй дзённік сына, аднак гэта не дапамагло ёй пераказаць абставіны сапраўды дакументальна.
Прашу прабачэнні Алексіевіч за скажэнне майго сапраўднага матэрыялу і знявагу маіх гонару і годнасці апублікаваць у газеце «Комсомольская правда».
Без асабістага подпісу і даты
3 судовай позвы Тараса Кецмура, былога радавога
У прыведзеным тэксце маёй першай пазоўнай заявы пра абарону гонару і годнасці не ўказаныя канкрэтныя прэтэнзіі да С. Алексіевіч за яе публікацыю ў «Комсомольской правде» (15.02.90 г.). Цяпер я дапаўняю і пацвярджаю яго: усё, што прыводзіцца С.Алексіевіч у газетным артыкуле і ў кнізе «Цынкавыя хлопчыкі», — выдумкі і не мела месца ў рэальнасці, бо я з ёй не сустракаўся і нічога ёй не казаў.
Калі артыкул з’явіўся ў «Комсомольской правде» 15 лютага 1990, я прачытаў наступнае: «Паехаў я ў Афганістан са сваім сабакам... з Чарай... Крыкнеш: “Памры!” — і яна падае. Калі мне было не па сабе, быў моцна засмучаны, яна сядала побач і плакала. Першыя днія нямеў ад шчасця, што я там...».
«Але вы, калі ласка, асцярожна з гэтым... Шмат цяпер... Шмат хулы. Але чаму ніхто не паклаў партбілет? Ніхто кулю сабе ўлоб не пусціў, калі мы былі там...»
«Я там бачыў, як выкопваюць на рысавых палях жалеза і чалавечыя косткі... Я бачыў аранжавую корку на застылым твары забітага... Так, чамусьці аранжавую...»
«У маім пакоі тыя самыя кнігі, фота, магнітафон, гітара, а я — іншы. Праз парк прайсці не магу — азіраюся. У кавярні афіцыянт стане за спінай: “Замаўляйце”. А я гатовы ўскочыць і ўцячы, не магу, каб у мяне за спінай хтосьці стаяў. Убачыш паскудніка — адна думка: “Расстраляць яго!”»
«На вайне даводзілася рабіць наўпрост супрацьлеглае таму, што патрабуецца ў мірным жыцці. А тут трэба забыць усе навыкі, набытыя на вайне».
«Я страляю выдатна, прыцэльна кідаю гранаты. Каму гэта тут трэба? Хадзіў у ваенкамат, прасіўся назад, не ўзялі. Вайна хутка скончыцца, вярнуцца такія ж, як і я. Нас будзе болей».
Практычна гэты ж тэкст я прачытаў і ў кнізе «Цынкавыя хлопчыкі» з невялікімі літаратурнымі папраўкамі, дзе фігуруе той самы сабака, тыя самыя думкі ўголас.
Яшчэ раз пацвярджаю, што гэта чыстая выдумка, выкладзеная ад майго імя...
У сувязі з пераказаным вышэй прашу высокі суд абараніць зняважаны гонар салдата і грамадзяніна.
Без асабістага подпісу і даты
3 выступу I. С. Галаўнёвай
Мы доўга жылі за мяжой, муж там служыў. Мы вярнуліся на Радзіму ўвосень восемдзесят шостага. Я была шчаслівая, што мы, нарэшце, дома. Але разам з радасцю ў дом прыйшло гора — загінуў сын.
Месяц я ляжала плазам. He хацела нікога чуць. Усё ў маім доме было вымкнутае. Я нікому не адчыняла
дзвярэй. Алексіевіч была першая, хто ўвайшоў у мой дом. Яна сказала, што хоча напісаць праўду пра вайну ў Афганістане. Я ёй паверыла. Сёння яна прыйшла, а назаўтра мяне меліся пакласці ў больніцу, і я не ведала, вярнуся я адтуль ці не. Я не хацела жыць, без сына я не хацела жыць. Калі Алексіевіч прыйшла, яна сказала, што піша дакументальную кнігу. Што такое — дакументальная кніга? Гэта мусяць быць дзённікі, лісты тых, хто там быў. Я так разумею. I я ёй аддала дзённік свайго сына, які ён там вёў: «Вы хочаце напісаць праўду, — сказала я, — вось яна, у дзённіку майго сына».
Потым мы з ёй гутарылі. Я ёй расказала сваё жыццё, бо мне было цяжка, я поўзала на каленках у чатырох сценах. Я не хацела жыць. Яна мела з сабой дыктафон і ўсё запісвала. Але яна не казала, што будзе гэта друкаваць. Я ёй апавядала проста так, а надрукаваць яна мусіла дзённік майго сына. Аповесць жа дакументальная. Я аддала ёй дзённік, муж спецыяльна для яе перадрукаваў.
Яшчэ яна сказала, што збіраецца ў Афганістан. Яна там была ў камандзіроўцы, а мой сын там загінуў. Што яна ведае пра вайну?
Але я ёй верыла, я чакала кнігі. Я чакала праўды: за што забілі майго сына? Я пісала ліст Гарбачову: адкажыце мне, за што загінуў мой сын у чужой краіне? Усе маўчалі...
Вось што Юра пісаў у дзённіку: «1 студзеня 1986 ro­fla. Ужо адлічаная палова дарогі, і наперадзе засталося так мала. I зноў полымя, і зноў забыццё, і зноў доўгая дарога — і так вечна, перш чым здзейсніцца наканаванае. I памяць, што хвошча бізуном перажытага, вусцішнымі снамі ўрываецца ў жыццё, і прывіды іншага свету, іншых часоў і стагоддзяў, якія вабяць сваім падабенствам, але
яны іншыя, яны не ведаюць мінулых дзён. I не спыніцца, не адпачыць, не змяніць аднойчы вызначанага — пустата і змрок расступяцца перад тымі, хто аступіўся, бо, прысеўшы адпачыць, ужо не падняцца з зямлі. I стаміўшыся, у роспачы і болю крычыш у пустыя нябёсы: што там, калі кола замкнёнае і дарога скончаная, і новы свет заззяў у сваёй велічы? Чаму мы ў адказе за іх? Ім не дадзена падняцца да зіхоткіх вышыняў, і якой бы ні была доўгаю дарога, іхныя дні ўсё ж ужо злічаныя. А мы ламаем свае жыцці, не ведаючы спакою і шчасця, блукаем стомленыя і разбітыя, усёмагутныя і бяспраўныя, дэманы і анёлы гэтага свету...».
Алексіевіч гэтага не надрукавала, праўды майго сына. Іншай праўды быць не можа, праўду маюць тыя, хто там быў. Яна чамусьці апісала маё жыццё. Простай, дзіцячай мовай. Якая гэта літаратура? Гідкая маленькая кніжыца...
Таварышы, я гадавала сваіх дзяцей сумленна і справядліва. Яна піша, што мой сын любіў кнігу Мікалая Астроўскага «Як гартавалася сталь». Тады гэтую кнігу ў школе праходзілі, як і «Маладую гвардыю» Фадзеева. Усе гэтыя кнігі чыталі, яны былі ў школьных праграмах. А яна падкрэслівае, што ён іх чытаў, ведаў урыўкі на памяць. Навошта ёй трэба пра гэта пісаць? Яна хоча паказаць яго ненармальным. Фанатычным. Або яна піша: ён шкадаваў, што зрабіўся вайскоўцам. Сын мой вырас на палігонах, ён пайшоў па слядах бацькі. У нас дзяды, усе браты бацькі, стрыечныя браты — усе ў войску. Вайсковая дынастыя. I ў Афганістан ён паехаў, таму што быў сумленны чалавек. Ён даў ваенную прысягу. Калі трэба, ён паехаў. Я выхавала цудоўных сыноў. Яму загадалі, ён паехаў, ён быў афіцэр. А Алексіевіч хоча даказаць, што я маці забойцы. I мой сын там забіваў. Што выходзіць?
Я яго туды пасылала? I дала яму ў рукі зброю? Мы, мацеркі, вінаватыя, што там была вайна? Што там забівалі, рабавалі, курылі наркотыкі?
I гэтая кніга апублікаваная за мяжой. У Нямеччыне, у Францыі... Па якім праве Алексіевіч гандлюе нашымі забітымі сынамі? Здабывае сабе славу і даляры? Хто яна такая? Калі гэта маё, я расказала, перажыла, пры чым тут Алексіевіч... Паразмаўляла, запісала нашы аповеды, мы ёй праплакалі сваё гора...
Імя маё яна напісала памылкова: я Іна, а ў яе Ніна Галаўнёва. Мой сын меў званне старшы лейтэнант, а яна напісала — малодшы. Мы дзяцей страцілі, а ёй слава...
3 адказаў на пытанні
Адвакат С. Алексіевіч — В. Лушкінаў:
—Скажыце, Іна Сяргееўна, Алексіевіч запісвала ваш аповед на дыктафон?
I. Галаўнёва:
—Яна папрасіла дазволу ўключыць дыктафон. Я ёй дазволіла.
В. Лушкінаў:
—А вы прасілі яе потым паказаць тое, што яна здымае са стужкі і выкарыстоўвае ў кнізе?
I. Галаўнёва:
—Я думала: яна надрукуе дзённік майго сына. Я ўжо казала, як я разумею дакументальную літаратуру — гэта дзённікі і лісты. А калі мой аповед, то слова ў слова, як я казала.
В. Лушкінаў:
—Чаму вы не падалі ў суд на Алексіевіч адразу, калі выйшла «Комсомольская правда» з урыўкам з кнігі? А наважыліся на гэта праз тры з паловай гады?
I. Галаўнёва:
—Я не ведала, што яна гэтую кнігу будзе друкаваць за мяжой. Пашыраць паклёпніцтва... Я сумленна выхавала сваіх дзяцей для Радзімы. Мы жылі ўсё жыццё ў палатках і бараках, у мяне было два сыны і дзве валізкі. Так мы жылі... А яна піша, што нашы дзеці — забойцы. Я паехала ў Міністэрства абароны і сама аддала ім ордэн сына... Я не хачу быць маці забойцы. Я вярнула ягоны ордэн дзяржаве... Але я ганаруся сваім сынам!
Грамадскі абаронца С. Алексіевіч —Я. Новікаў старшыня Беларускай Лігі правоў чалавека:
—Я хачу заявіць пратэст. Прашу ўнесці ў пратакол. 3 залы ўвесь час абражаюць Святлану Алексіевіч. Пагражаюць забіць... Нават абяцаюць парэзаць на кавалачкі... (Паварочваецца дамацярок, што сядзяцьузале з вялікімі партрэтамі сваіх сыноў, на якія наколатыя іх ордэны імедалі.) Паверце, я паважаю вашае гора...
Суддзя I. Ждановіч:
—Я нічога не чуў. Ніякіх абразаў.
Я. Новікаў:
—Усе чулі, акрамя суда...
Галасы з залы
—Мы — маці. Хочам сказаць... Загубілі нашых сыноў. А потым грошы сабе на гэтым зарабляюць. Мы прыйшлі абараніць іх, каб яны маглі спакойна ляжаць у зямлі...
—Як вы маглі! Як смелі абліваць брудам магілы нашых хлопчыкаў. Яны да канца выканалі свой абавязак перад Радзімай. Вы хочаце, каб іх забылі... Па ўсёй краіне створаныя сотні школьных музеяў, куткоў. Я таксама аднесла ў школу сынаў шынель, яго вучнёўскія сшыткі.
Яны — героі! Пра савецкіх герояў прыгожыя кнігі трэба пісаць, а не рабіць з іх гарматнае мяса. Мы пазбаўляем моладзь нашай гераічнай гісторыі...
—СССР быў вялікай дзяржавай, але шмат для каго ён — костка ў горле. I не мне цяпер расказваць, дзе і кім планаваўся развал нашай краіны, у тым ліку і рукамі добра праплачаных Захадам юдаў...
—Яны там забівалі... Бамбілі...
—А сам ты служыў у войску? He служыў... На інстытуцкайлавачцы адседжваўся, пакуль нашыя дзеці гінулі.
—He трэба пытацца ў маці: забіваў яе сын ці не забіваў? Яна памятае адно — яе сына забілі...
—Кожнае раніцы бачу сына, але дагэтуль не веру, што ён дома. Калі ён быў там, я сабе казала, калі прывязуць труну, то ў мяне дзве дарогі: на вуліцу, на мітынг — або ў царкву. Сваё пакаленне я называю «пакаленнем выканаўцаў». Афганская вайна — пік нашай трагедыі. Чаму з намі можна рабіць усё?
—Абываталь зараз ва ўсім абвінаваціць гэтых васямнаццацігадовых хлопчыкаў... Вось што вы зрабілі! Гэтую вайну трэба ад іх аддзяліць... Вайна была злачынная, яе ўжо асудзілі, а хлопчыкаўтрэба абараняць...
—Я — настаўніца рускай літаратуры. Шмат гадоў паўтараю сваім вучням словы Карла Маркса: «Смерць герояў падобна да захаду сонца, а не смерці жабкі, што лопнула з натугі». Чаму вучыць вашая кніга?
—Досыць геройстваваць, «афганцы»!
—Будзь ты пракляты! Будзьце вы ўсе праклятыя!
Суддзя I. Ждановіч:
—Спыніце шум! Скончыце базар! Бо гэта — суд, а не базар... (Зала йшлее.) Абвяшчаецца перапынак на пятнаццаць хвілін...
(Пасля перапынку ў зале суда дзяжурыць міліцыя.)
3 выступу Т. М. Кецмура
Я не рыхтаваўся выступаць, я буду гаварыць не з паперкі, нармальнай мовай. Як я пазнаёміўся з найзнакаміцейшай пісьменніцай... Сусветнага ўзроўню? Нас пазнаёміла франтавічка Валянціна Чудаева. Яна мне сказала, што гэтая пісьменніца напісала кнігу «У вайны не жаночы твар», якую чытаюць ува ўсім свеце. Потым я на адной з сустрэчаў з франтавікамі чуў іншых жанчын-ветэранак, якія мне сказалі, што Алексіевіч здолела з іх жыцця скалаціць сабе маёнтак і славу, цяпер узялася за «афганцаў». Я хвалююся... Прашу прабачэння...
Яна прыйшла да нас у клуб «Памяць» з дыктафонам. Хацела напісаць пра шмат каго з хлопцаў, не толькі пра мяне. Чаму яна пасля вайны напісала сваю кнігу? Чаму гэтая пісьменніца з гучным імем, сусветным, маўчала ўсю вайну? Hi разу не крыкнула?
Мяне туды ніхто не пасылаў. Я сам прасіўся ў Афганістан, пісаў рапарты. Прыдумаў, што ў мяне там загінуў блізкі сваяк. Я трошачкі патлумачу сітуацыю... Я сам магу напісаць кнігу... Калі мы сустрэліся, я з ёй адмовіўся размаўляць, я так ёй і сказаў, што мы самі, хто там быў, напішам кнігу. Напішам лепш за яе, бо яна там не была. Што яна можа напісаць? Толькі зробіць нам балюча.
Алексіевіч пазбавіла маральнага жыцця ўсё наша афганскае пакаленне. Атрымліваецца, што я — робат. Камп’ютар. Наёмны забойца. I мне месца ў Навінках пад Мінскам, у вар’ятні...
Mae сябры звоняць і абяцаюць набіць морду, што я такі герой... Я хвалююся... Прашу прабачэння... Яна напісала, што я служыў у Афганістане з сабакам... Сабака па дарозе памёр...
Я сам у Афганістан прасіўся... Разумееце, сам! Я не робат... He камп’ютар... Я хвалююся... Прашу прабачэння...
3 адказаў на пытанні
С. Алексіевіч:
—У пазоўнай заяве, Тарасе, ты напісаў, што ніколі са мной не сустракаўся. А цяпер кажаш, што сустракаўся, але адмовіўся размаўляць. Значыць, ты не сам пісаў сваю пазоўную заяву?
Т. Кецмур:
—Я сам напісаў... Мы сустракаліся... Але я вам нічога не расказваў...
С. Алексіевіч:
—Калі ты мне нічога не расказваў, адкуль я магла ведаць, што ты нарадзіўся ва Украіне, хварэў у дзяцінстве... Паехаў у Афганістан з сабакам (хаця, як ты цяпер кажаш, ён па дарозе памёр), і сабаку звалі Чарай...
(У адказ — маўчанне.)
Я. Новікаў:
— Вы казалі, што самі папрасіліся ў Афганістан, дабравольцам. Я не зразумеў, як вы сёння да гэтага ставіцеся? Ненавідзіце гэтую вайну ці ганарыцеся, што там былі?
Т. Кецмур:
—Я не дам вам збіць мяне... Чаму я павінен ненавідзець гэтую вайну? Я выканаў свой абавязак...
3 размоваўу зале суда
—Мы баронім гонар нашых сыноў! Сыноў, якія загінулі! Вярніце ім гонар! Вярніце ім Радзіму! Развалілі краіну! Самую моцную ў свеце!
—Гэта вы зрабілі нашых дзяцей забойцамі. Гэта вы напісалі такую страшную кнігу... Зірніце на іх фатаграфіі... Якія маладыя, якія прыгожыя! Хіба ў забойцаў бываюць такія твары? Мы вучылі сваіх дзяцей любіць Радзіму... Навошта вы напісалі, што яны там забівалі? За даляры напісалі... А мы — жабракі. На лекі не хапае. Кветак на магілу сынам няма на што купіць...
—Пакіньце нас у спакоі! I чаму вы кідаецеся з адной крайнасці ў іншую: спачатку паказвалі героямі, а цяпер мы ўсе зрабіліся забойцамі? Мы не мелі нічога, акрамя Афгана. Толькі там мы адчувалі сябе сапраўднымі мужчынамі. Ніхто з нас не шкадуе, што там быў...
—Вы хочаце нас пераканаць, што вярнулася хворае, страчанае пакаленне, а я сцвярджаю, што вярнулася пакаленне знойдзенае. Мы хаця б паглядзелі, якія нашы хлопцы — у сапраўдным жыцці! Так, хлопчыкі гінулі. А колькі іх гіне у п’яных бойках, у панажоўшчыне? У аўтамабільных катастрофах штогод гіне больш людзей, чым мы страцілі за ўсе дзесяць гадоў гэтай вайны. Нашая армія даўно не ваявала. Тут мы правяралі сябе, сучасную зброю... Праз такіх пісакаў, як вы, мы сёння здаём свае пазіцыі ўва ўсім свеце... Полыпчу страцілі... Нямеччыну, Чэхаславакію... Мы яшчэ дажывём да таго дня, калі Гарбачова будуць судзіць за гэта. I вас таксама. Вы — здраднікі. Дзе вашы ідэалы? Дзе нашая вялікая дзяржава? А я за яе да Берліна ў сорак пятым дайшоў...
—На поўдні ля мора я бачыла, як некалькі маладых хлопцаў паўзлі на руках да вады... Ног у іх было менш, чым іх саміх, разам узятых... I я не пайшла болей на пляж, я не магла там загараць... Я магла там толькі плакаць... Яны яшчэ смяяліся, хацелі заляцацца да дзяўчат, а яны ўсе ўцякалі, як я. Я хачу, каб у гэтых хлопцаў усё было добра. Каб яны ведалі: яны патрэбныя нам такія,
якія яны ёсць. Ім трэба жыць! Я люблю іх за тое, што яны жывыя.
—Мне дагэтуль балюча згадваць... Мы ехалі ў цягніку... I ў купэ адна з жанчын сказала, што яна маці афіцэра, які загінуў у Афганістане. Я разумею... Яна — маці, яна плача. Але я сказала: «Ваш сын загінуў на несправядлівай вайне... Душман бараніў сваю Радзіму...».
—Гэта такая страшная праўда, што яна гучыць як няпраўда. Атупляе. Яе не хочацца ведаць. Ад яе хочацца абараняцца.
—Нехта спасылаецца на загад: мне, маўляў, загадалі — я выконваў. На гэта адказалі міжнародныя трыбуналы: выконваць злачынны загад — злачынства. I тэрміну даўніны няма.
—У дзевяноста першым годзе такога суда не магло быць. Кампартыя страціла сілу... А цяпер камуністы зноў яе адчулі... Ізноў загаварылі пра «вялікія ідэалы», пра «сацыялістычныя каштоўнасці»... А хто супраць, тых — у суд! Як бы неўзабаве да сценкі не пачалі ставіць... I не сабралі б нас у адну ноч на стадыёне за калючым дротам...
—Я прысягаў... Я быў вайскоўцам...
—3 вайны хлопчыкамі не вяртаюцца...
—Мы іх выхавалі ў любові да Радзімы...
—Пацаняты... Ім далі ў рукі зброю... I ўнушылі — вось ён, вораг: душманская банда, душманская хеўра, душманскае ахвосце, бандфармаванні душманаў, бандыцкія групоўкі... Адумаць не навучылі...
Памятаеце, у Артура Кестлера: «Чаму, калі мы кажам праўду, яна нязменна гучыць як хлусня? Чаму, абвяшчаючы новае жыццё, мы ўсейваем зямлю трупамі? Чаму размовы пра светлую будучыню мы заўсёды суправаджаем пагрозамі?».
— Расстрэльваючы прыціхлыя кішлакі, кідаючы бомбы ў гарах — мы расстрэльвалі і бамбілі свае ідэалы. Гэтую жорсткую праўду трэба прызнаць. Перажыць. Нават нашыя дзеці навучыліся гуляць у «духаў» і «абмежаваны кантынгент». Цяпер давайце ўсё ж набяромся мужнасці даведацца пра сябе праўду. Невыносна! Нясцерпна! Ведаю. На сабе спраўдзіла.
—У нас дзве дарогі: спазнанне ісціны або ўцёкі ад ісціны. Трэба адплюшчыць вочы...
3 судовай пошты
Дазнаўшыся падрабязнасці судовае справы, распачатае ў Мінску супраць Святланы Алексіевіч, расцэньваем яе як пераслед пісьменніцы за дэмакратычныя перакананні і замах на свабоду творчасці. Святлана Алексіевіч заваявала сваімі напраўду гуманістычнымі творамі, сваім талентам, сваёй мужнасцю шырокую папулярнасць, павагу ў Расіі ды іншых краінах свету.
He дазволім пляміць добрае імя блізкай нам Беларусі!
Хай жыве справядлівасць!
Садружнасць саюзаў пісьменнікаў, Саюз расійскіх пісьменнікаў, Саюз пісьменнікаў Масквы
Ці можна замахвацца на права пісьменніка казаць праўду, якой бы трагічнай і жорсткай яна ні была? Ці можна ставіць яму ў віну неабвержныя сведчанні пра злачынствы мінулага і, у прыватнасці, пра злачынствы, звязаныя з ганебнай афганскай авантурай, якая каштавала столькіх ахвяраў і знявечыла столькі лёсаў.
Здавалася б, у наш час, калі друкаванае слова зрабілася, нарэшце, свабодным, калі няма больш ідэалагічнага прэсу, кіраўнічых загадаў, косных установак на «адзіна магчымы паказ жыцця ў духу камуністычных ідэалаў», задаваць такія пытанні няма ніякага сэнсу.
На жаль, ёсць. I красамоўнае пацверджанне гэтаму — падрыхтоўка ў гэтыя дні суда над пісьменніцай Святланай Алексіевіч, той самай, якая напісала выдатную кнігу «У вайны не жаночы твар» (пра лёс жанчын — удзельніц Вялікай Айчыннай), кнігу «Апошнія сведкі» — пра дзяцей згаданай Вялікай Айчыннай, — над Святланай Алексіевіч, якая насуперак намаганням афіцыйнай прапаганды і супрацьдзеянню літаратараў кшталту сумнавядомага А. Праханава, які заслужыў у гады афганскай вайны тытул «нястомнага салаўя генеральнага штаба», стварыла кнігу «Цынкавыя хлопчыкі», здолела і наважылася сказаць у ёй страшную праўду, што скаланае душу, ■— праўду пра вайну ў Афганістане.
Паважаючы асабістую мужнасць салдатаў і афіцэраў, пасланых брэжнеўскім кіраўніцтвам КПСС змагацца за чужую, раней сяброўскую нам краіну, шчыра падзяляючы смутак мацярок, чые сыны загінулі ў афганскіх гарах, пісьменніца разам з тым бескампрамісна выкрывае ў гэтай кнізе ўсе спробы гераізаваць ганебную афганскую вайну, спробы рамантызаваць яе, развенчвае хлуслівую патэтыку і фальшывыя хваласпевы.
Відаць, гэта не па душы тым, хто і да сёння перакананы, што афганская ды іншыя авантуры зніклага ў невараць рэжыму, аплачаныя крывёй нашых салдатаў, былі выкананнем «святога інтэрнацыянальнага абавязку», хто хацеў бы абяліць чорныя справы палітыкаў і пыхлівых камандзіраў, хто хацеў бы паставіць знак роўнасці паміж удзелам у Вялікай Айчыннай
вайне — і ў несправядлівай, па сутнасці каланіяльнай афганскай.
Гэтыя людзі не ўступаюць з пісьменніцай у палеміку. He аспрэчваюць узрушальных фактаў, якія яна падаё. I ўвогуле не паказваюць свайго твару. Рукамі іншых, усё яшчэ аслепленых ці свядома ўведзеных у зман, яны распачынаюць (праз гады пасля газетных публікацыяў і выхаду ў свет кнігі «Цынкавыя хлопчыкі»!) судовую справу пра «абразу гонару і годнасці» воінаў-інтэрнацыяналістаў, тых хлопчыкаў, пра якіх з такім разуменнем, спагадай і спачуваннем, з такім сардэчным болем напісала Святлана Алексіевіч.
Так, яна не паказвала іх рамантычнымі героямі. Але толькі таму, што цвёрда трымалася талсгоўскага запавету: «Герой... якога я люблю ўсімі сіламі душы... быў, ёсць і будзе, — праўда».
Дык ці можна абражацца на праўду? Ці можна за яе судзіць?
Пісьменнікі-ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны: Мікола Аўрамчык, Янка Брыль, Васіль Быкаў, Аляксандр Дракахруст, Навум Кіслік, Валянцін Тарас
Мы, беларускія пісьменнікі Польшчы, рашуча пратэстуем супраць судовага пераследу ў Беларусі пісьменніцы Святланы Алексіевіч.
Судовы працэс над пісьменніцай — гэта ганьба для ўсёй цывілізаванай Еўропы!
Ян Чыквін, Сакрат Яновіч, Віктар Швед, Надзея Артпымовіч
He магу болей маўчаць... Я, магчыма, толькі цяпер зразумеў, якая гэта была вайна... Бедныя хлопчыкі, як мы перад імі вінаватыя! Што мы ведалі пра гэтую вайну? Кожнага б абняў, у кожнага папрасіў бы прабачэння...
Цяпер згадваю, як гэта было...
Чытаў у Ларысы Рэйснер, што Афганістан — паўдзікія плямёны, што, прытанцоўваючы, напяваюць: «Слава рускім бальшавікам, што дапамаглі нам перамагчы брытанцаў».
Красавіцкая рэвалюцыя... Задаволенасць: яшчэ ў адной краіне перамог сацыялізм. А сусед у пад’ездзе шэптам: «Новыя нахлебнікі нам на шыю».
Смерць Таракі. На семінары ў гаркаме на пытанне, чаму дазволілі Аміну забіць Таракі, лектар з Масквы адрэзаў: «Слабыя мусяць саступіць месца моцным». Уражанне было непрыемнае.
Наш дэсант у Кабуле. Тлумачэнне: «Амерыканцы збіраліся скінуць свой дэсант, мы апярэдзілі іх усяго на гадзіну». Адначасова чуткі: там кепска — няма чаго есці, не хапае лекаў, цёплай вопраткі. Адразу згадаліся падзеі на Даманскім і жаласныя крыкі нашых салдатаў: «Няма патронаў!».
Потым з’явіліся афганскія дублёнкі. Выглядалі яны на нашых вуліцах шыкоўна. Іншыя жанчыны зайздросцілі тым кабетам, у якіх мужы былі ў Афганістане. У газетах пісалі: нашыя салдаты саджаюць там дрэвы, рамантуюць масты, дарогі.
Ехаў з Масквы. У купэ маладая жанчына і яе муж пачалі размову пра Афганістан. Я сказаў нешта газетнае, яны ўсміхнуліся. Яны ўжо два гады служылі дактарамі ў Кабуле. Адразу пачалі апраўдваць вайскоўцаў, якія прывозяць адтуль тавар... Там усё дорага, а плацяць мала. У Смаленску дапамог ім высадзіцца. Шмат вялікіх кардонных каробак з імпартнымі налепкамі...
Дома пачуў жончын аповед: у суседнім доме ў самотнай жанчыны адзінага сына адпраўлялі на вайну. Кудысьці ездзіла, поўзала на каленях, цалавала боты.
Вярнулася задаволеная: «Выпрасіла!». I ўвадначас — спакойна пра тое, як «начальства сваіх выкупае».
Вярнуўся са школы сын: «Выступалі “Блакітныя берэты”». У захапленні: «Якія ў іх усіх японскія гадзіннікі!».
У аднаго «афганца» спытаўся, колькі каштуе такі гадзіннік і колькі ім плацілі. Пасля замінкі адкрыўся мне: «Скралі машыну гародніны, прадалі...». Прызнаўся, што ўсе зайздросцілі салдатам на палівазапраўшчыках: «Мільянеры!».
3 апошніх падзеяў запомнілася цкаванне акадэміка Сахарава, з якім я згодны ў адным: для нас заўсёды лепшыя мёртвыя героі, чым жывыя людзі, якія, можа, у чымсьці аступіліся. I яшчэ: нядаўна пачуў, што ў Загорску, у духоўнай навучальнай установе вучацца «афганцы» — радавыя і два афіцэры. Што рухала імі: пакаянне, прага схавацца ад гэтага жорсткага жыцця ці жаданне знайсці новы шлях? He ўсе ж могуць, атрымаўшы ветэранскія карычневыя карткі, закарміць душу льготным мясам, пераапрануць яе ў імпартныя манаткі і закапаць на прывілеяванай садовай дзялянцы пад яблынькай, каб нічога не бачыць і маўчаць...
Н. Ганчароў, г. Ворша
.. .1 мой муж два гады (з 1985 да 1987) быў у Афганістане, у правінцыі Кунар, гэта каля самай мяжы з Пакістанам. Ён саромеецца называць сябе «воінам-інтэрнацыяналістам». Мы з ім часта абмяркоўваем гэтую балючую тэму: ці трэба было нам, савецкім, быць там, у Афганістане? I хто мы былі там — акупанты або сябры, «воіны-інтэрнацыяналісты»? Адказы прыходзяць адны і тыя ж: ніхто нас туды не клікаў, і не патрэбная была нашая дапамога афганскаму народу. I як ні цяжка ў тым з°з
прызнацца — мы былі там акупанты. I, на маю думку, нам зараз не пра помнікі «афганцам» трэба спрачацца (дзе іх паставілі, а дзе яшчэ не), а пра пакаянне думаць. Нам усім трэба пакаяцца за хлопчыкаў, што падманутымі загінулі ў гэтай бессэнсоўнай вайне, пакаяцца за іх мацярок, таксама падманутых уладай, пакаяцца за тых, хто вярнуўся са скалечанымі душамі і целамі. Пакаяцца трэба перад народам Афганістана, яго дзецьмі, мацяркамі, старымі — за тое, што столькі гора прынеслі іх зямлі...
А. Масюта, маці двух сыноў, жонка былога воіна-інтэрнацыяналіста, дачка ветэрана Вялікай Айчыннай вайны
Праўда пра агрэсію СССР у Афганістане, пацверджаная сабранымі ў кнізе Алексіевіч дакументальнымі сведчаннямі яе ўдзельнікаў і ахвяраў, — ніякая не «абраза гонару і годнасці», а ганебны факт нядаўняй гісторыі савецкага камуністычнага таталітарызму, гучна і адназначна асуджаны сусветнай супольнасцю.
Практыка судовага пераследу пісьменніка за яго творчасць — таксама шырока вядомы і не менш ганебны спосаб функцыянавання гэтага рэжыму.
Тое, што адбываецца сёння ў Беларусі, — масава арганізаваная кампанія супраць Святланы Алексіевіч, цкаванне пісьменніцы і рэгулярныя пагрозы ў яе адрас, судовы працэс, спробы забараніць яе кнігу, — сведчыць пра тое, што адрыжкі таталітарызму не сышлі ў мінулае, а ёсць часткай цяперашняй Беларусі.
Такая рэальнасць не дазваляе ўспрымаць Рэспубліку Беларусь як посткамуністычную свабодную і незалежную дзяржаву.
Пераслед Святланы Алексіевіч, чые кнігі шырока вядомыя ў Францыі, Вялікабрытаніі, Нямеччыне ды іншых
краінах свету, не прынясе Рэспубліцы Беларусь нічога, апроч рэпутацыі камуністычнага запаведніка ў посткамуністычным свеце, і не надасць ёй ніякай іншай ролі, апроч як незайздроснай ролі еўрапейскай Кампучыі.
Патрабуем зараз жа спыніць усякага роду пераслед Святланы Алексіевіч і судовы працэс над ёй і яе кнігай.
Уладзімір Букоўскі, Ігар Герашчанка, Іна Рагачый, Міхаіл Рагачый, Ірына Ратушынская
.. .Ужо доўгі час працягваюцца спробы дыскрэдытаваць, у тым ліку судовымі позвамі, пісьменніцу Святлану Алексіевіч, якая ўсімі сваімі кнігамі паўстае супраць шаленства гвалту і вайны. У сваіх кнігах Святлана Алексіевіч даводзіць, што чалавек — галоўная каштоўнасць у гэтым жыцці, але яго злачынна ператвараюць у шрубку палітычнай машыны і ганебна выкарыстоўваюць як гарматнае мяса ў войнах, якія развязваюцца амбіцыйнымі дзяржаўнымі лідарамі. Нічым нельга апраўдаць гібель нашых хлопцаў на чужой зямлі Афганістана.
Кожная старонка «Цынкавых хлопчыкаў» заклікае: людзі, не дапусціце гэтага крывавага кашмаруяшчэ раз!
Рада Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Беларусі
3 Мінска да нас паступаюць звесткі пра судовы пераслед беларускай пісьменніцы, сябры Міжнароднага ПЭНу Святланы Алексіевіч, «вінаватай» толькі ў тым, што яна выканала асноўны і непарушны абавязак літаратара: шчыра падзялілася з чытачом тым, што яе трывожыць. Кніга «Цынкавыя хлопчыкі», прысвечаная афганскай трагедыі, абышла ўвесь свет і заслужыла ўсеагульнае прызнанне. Імя Святланы Алексіевіч, яе мужны і сумленны талент выклікаюць нашую павагу. Няма ніякага сумневу, што, маніпулюючы так званай «грамадскай
думкай», рэваншысцкія сілы спрабуюць пазбавіць пісьменнікаў іх найважнейшага права, замацаванага Хартыяй Міжнароднага ПЭНу: права на свабоднае самавыяўленне.
Рускі ПЭН-цэнтр абвяшчае пра сваю поўную салідарнасць са Святланай Алексіевіч, з Беларускім ПЭН-цэнтрам, з усімі дэмакратычнымі сіламі незалежнай краіны і заклікае органы правасуддзя заставацца вернымі міжнародным законам, пад якімі стаіць і подпіс Беларусі, перадусім — Сусветнай Дэкларацыі правоў чалавека, якая гарантуе свабоду слова і свабоду друку.
Рускі ПЭН-цэнтр
Беларуская Ліга правоў чалавека лічыць, што няспынныя спробы расправіцца з пісьменніцай Святланай Алексіевіч шляхам судовых працэсаў ёсць палітычным актам, скіраваным уладамі на барацьбу з іншадумствам, свабодай творчасці і свабодай слова.
Мы маем дадзеныя, што ў 1991-1992 гадах рознымі судовымі інстанцыямі Рэспублікі Беларусь разгледжана каля дзясятка палітычных справаў, штучна пераведзеных у сферу грамадзянскага права, але па сутнасці скіраваных супраць незалежных дэпутатаў, пісьменнікаў і журналістаў, друкаваных выданняў, актывістаў грамадска-палітычных арганізацыяў.
Мы патрабуем спыніць цкаванне пісьменніцы Святланы Алексіевіч і заклікаем перагледзець падобныя судовыя справы, прысуды па якіх сталі палітычнай расправай...
Беларуская Ліга правоў чалавека
Пачалася вайна ў Афганістане... Мой сын толькі скончыў школу і паступіў у вайсковую вучэльню. Усе гэтыя
дзесяць гадоў, пакуль іншыя сыны ваявалі ў чужой краіне, сэрца маё было не на месцы. I мой хлопчык мог апынуцца там. I няпраўда, што народ нічога не ведаў. Прывозілі ў дамы цынкавыя труны, вярталіся да агаломшаных бацькоў скалечаныя дзеці — гэта ж бачылі ўсе. Вядома ж, радыё і тэлебачанне пра гэта не казалі, у газетах пра гэта на пісалі (нядаўна асмялелі!), але ж гэта на вачах ува ўсіх адбывалася. Ува ўсіх! А што ж тады рабіла нашае «гуманнае» грамадства і мы з вамі ў тым ліку? А нашае грамадства ўручала «вялікім» старцам чарговыя Зоркі, выконвала і перавыконвала чарговыя пяцігодкі (праўда, у нашых крамах як было, так і заставалася пуста), будавала лецішчы, забаўлялася. А васямнаццацігадовыя-дваццацігадовыя хлопчыкі ў гэты час ішлі пад кулі, падалі тварам у чужы пясок і гінулі. Хто ж мы такія? Па якім праве мы можам пытацца ў нашых дзяцей, што яны там рабілі? Хіба мы, што засталіся тут, чысцейшыя за іх? I калі іхныя пакуты і боль ачысцілі іх ад грахоў, то нам ужо ніколі не ачысціцца. Расстраляныя і сцёртыя з аблічча зямлі кішлакі, апаганеная чужая зямля не на іх сумленні, а на нашым з вамі. Гэта мы забівалі, а не нашыя хлопчыкі. Гэта мы — забойцы, і сваіх дзяцей, і чужых.
А хлопчыкі гэтыя — героі! I не за «памылку» яны там ваявалі. Яны ваявалі, бо яны нам верылі. Нам усім трэба ўкленчыць перад імі. Ад аднаго параўнання таго, што рабілі мы тут, з тым, што выпала ім, можна звар’яцець...
Галубічная, інжынер-будаўнік, г. Кіеў
.. .Вядома ж, сёння Афганістан — тэма выгадная і нават модная. I вы, т. Алексіевіч, ужо цяпер можаце радавацца, вашую кнігу будуць чытаць запоем. Цяпер у нас у краіне развялося нямала людзей, якіх цікавіць усё, чым можна
ўпэцкаць сцены ўласнай Айчыны. Будуць сярод іх і некаторыя «афганцы». Бо яны (не ўсе, не ўсе!) атрымаюць у рукі так патрэбны ім сродак абароны: паглядзіце, што з намі зрабілі! Подлыя людзі заўсёды патрабуюць нечай абароны. Прыстойным жа гэта непатрэбна хаця б таму, што ў любой сітуацыі яны застаюцца прыстойнымі. Сярод «афганцаў» такіх цалкам дастаткова, але вы, здаецца, шукалі не іх.
Я не быў у Афганістане, але прайшоў усю Вялікую Айчынную вайну. I цудоўна ведаю, што бруд быў і там. Але я не хачу пра яго згадваць і нікому іншаму не дазволю. Рэч не толькі ў тым, што тая вайна была іншая. Лухта! Усім вядома, чалавек дзеля таго, каб жыць, абавязаны харчавацца, а ўжыванне ежы патрабуе, выбачайце, і прыбіральні. Але мы ж пра гэта ўголас не кажам. Чаму ж пра гэта сталі забываць тыя, хто піша пра афганскую, дый пра Айчынную вайну? Калі самі «афганцы» пратэстуюць супраць гэтакіх «адкрыццяў», трэба прыслухацца, вывучыць гэты феномен. Мне, напрыклад, зразумела, чаму яны так жарсна паўстаюць. Існуе нармальнае чалавечае пачуццё — сорам. Ім сорамна. А вы заўважылі іх сорам, але чамусьці вырашылі, што гэтага мала. I вырашылі вынесці яго на ўсеагульнае судзілішча. Там яны расстрэльвалі вярблюдаў, там ад іх куляў гінулі мірныя жыхары... Вы хочаце давесці непатрэбнасць і заганнасць гэтай вайны, не разумеючы, што тым самым абражаеце яе ўдзельнікаў, ні ў чым не вінаватых хлапчукоў...
Н. Дружынін, г. Тула.
Наш ідэал, наш герой — чалавек з ружжом... Дзесяцігоддзямі мы ўпіхвалі новыя і новыя мільёны і мільярды ў сваю вайсковую машыну, знаходзячы для яе ўсё новыя мэты ў краінах Азіі і Афрыкі, ды заадно і новых
правадыроў, што пажадалі будаваць у сябе «светлую будучыню». Мой былы таварыш па акадэміі Фрунзэ, маёр, а потым маршал Вася Пятроў, асабіста гнаў у атаку самалійцаў, за што атрымаў Залатую Зорку... А колькі такіх было яшчэ!
Але вось пачаў трашчаць па швах так званы «сацыялістычны лагер», сцягнуты кайданамі Варшаўскай Дамовы і падпёрты штыхамі групаў савецкіх войскаў. Дзеля «братняй дапамогі ў барацьбе з контррэвалюцыяй» у гэтыя краіны сталі пасылаць нашых сыноў — у Будапешт, потым у Прагу, потым...
У сорак чацвёртым я ішоў з нашымі войскамі па тэрыторыі краінаў, што мы вызвалялі ад фашызму, — Венгрыі і Чэхаславакіі. Гэта была ўжо чужая зямля, але здавалася, што мы дома: тыя ж вітанні, тыя ж радасныя твары, той жа пачастунак, сціплы, але ад душы...
Праз чвэрць стагоддзя нашых сыноў на той жа зямлі сустрэлі ўжо не хлебам-соллю, а плакатамі: «Бацькі — вызваліцелі, сыны — акупанты!». Сыны насілі тую ж вайсковую форму і званне спадкаемцаў, а мы, моўчкі, — сваю ганьбу перад усім светам.
Далей — болей. У снежні 1979-га сыны ветэранаў Айчыннай і вучні (мой, у прыватнасці, Бора Громаў, пазней галоўнакамандуючы 40-й арміі, якога я вучыў тактыцы ў вайсковай вучэльні) уварваліся ў Афганістан. Цягам гадоў больш за сто краінаў — чальцоў ААН асуджалі гэтае злачынства, здзейсніўшы якое, мы, як сённяшні Садам Хусейн, супрацьпаставілі сябе цывілізаванаму свету. Цяпер мы ведаем, што ў гэтай бруднай вайне ні за што нашы салдаты загубілі больш за мільён афганцаў і страцілі болып за пятнаццаць тысяч сваіх...
Каб свядома схаваць сэнс і сапраўдныя маштабы гэтай ганебнай агрэсіі, яе завадатары афіцыйна ўвялі ва
ўжытак тэрмін «абмежаваны кантынгент» — класічны прыклад фарысейства і словаблудства. He менш крывадушна гучала і «воіны-інтэрнацыяналісты», як быццам новая назва вайсковай спецыяльнасці, эўфемізм, пакліканы сказіць сэнс падзеяў у Афганістане, згуляўшы на сугучнасці з інтэрбрыгадамі, што змагаліся з фашыстамі ў Іспаніі.
Ініцыятары агрэсіі ў Афганістане, правадыры з палітбюро, не толькі праявілі сваю ліхадзейскую сутнасць, але і зрабілі саўдзельнікамі злачынства ўсіх, у каго не хапіла мужнасці супраціўляцца загаду забіваць. Забойства не можа быць апраўданым ніякім «інтэрнацыянальным абавязкам». Які, халера на яго, абавязак!
Бязмерна шкада іх мацярок, асірацелых дзяцей... Самі ж яны атрымалі не ўзнагароды за кроў нявінных афганцаў, а цынкавыя труны...
Пісьменніца ў сваёй кнізе аддзяляе іх ад тых, што пасылалі салдатаў забіваць, яна адчувае да іх шкадаванне, у адрозненне ад мяне. He разумею, за што яе хочуць судзіць? За праўду?
Рыгор Браілоўскі, інвалід Вялікай Айчыннай, г. Санкт-Пецярбург
Убачыць бы ўсё раней... Але каго цяпер вінаваціць? Хіба вінаваты сляпы ў тым, што ён невідушчы? А нашыя вочы адмытыя крывёй...
Я трапіў у Афганістан у 1980 годзе (Джэлалабад, Баграм). Вайскоўцам належыць выконваць загад.
Тады, у 83-м, у Кабуле я ўпершыню пачуў: «Трэба падняць у паветра ўсю нашу стратэгічную авіяцыю і скрышыць гэтыя горы дашчэнту. Колькі ўжо нашых пахавалі — і ўсё без плёну!». Гэта казаў адзін з маіх сяброў. Ён, як і ўсе, мае маці, жонку, дзяцей. Значыць, мы, хай сабе й павольна, пазбаўляем тых мацярок, дзяцей
і мужоў права жыць на ўласнай зямлі, бо яны маюць «не тыя погляды».
А ці ведае маці забітага «афганца», што такое «аб’ёмная» бомба? Камандны пункт нашай арміі ў Кабуле меў наўпроставую дзяржаўную сувязь з Масквой. Адтуль атрымлівалі «дабро» на выкарыстанне гэтай зброі. У момант спрацоўвання ўзрывальніка першы зарад разрываў газанапоўненую абалонку. Выцякаў газ, які запаўняў усе шчыліны. Гэтае «воблака» выбухала праз часавы інтэрвал. Так, што на гэтай плошчы нічога жывога не заставалася. У чалавека лопаліся вантробы, выскоквалі вочы. У 1980 годзе нашая авіяцыя ўпершыню выкарыстала рэактыўныя снарады, нашпігаваныя мільёнамі дробных голак. Так званыя «гольчатыя Р. С.». Ад такіх голак не схаваешся нідзе — чалавек ператвараецца ў дробнае рэшата...
Мне хочацца спытацца ў нашых мацярок — ці хоць адна з іх паставіла сябе побач з маці-афганкай? Ці яна лічыць тую маці істотай ніжэйшага гатунку?
Жахае толькі адно: колькі ж яшчэ людзей рухаецца ў нас навобмацак, упоцемку, разлічваючы толькі на свае пачуцці, не спрабуючы думаць і супастаўляць!
Ці мы з вамі людзі, што канчаткова прачнуліся? Дый ці людзі мы, калі дагэтуль толькі пляжым свой розум, які адкрывае нам вочы?
А. Сакалоў, маёр, ваенны лётчык
...А некаторыя з высокапастаўленых хлусаў не губляюць надзеі выкарыстаць тую ж хлусню дзеля вяртання мілых іх сэрцу мінулых часоў. Так, у газеце «Дзень» генерал В. Філатаў у сваім звароце да воінаў-«афганцаў» заклікае: «Афганцы! У гадзіну Маўзера спрацуем, як у Афганістане... Там вы змагаліся за Радзіму на
паўднёвых рубяжах... Цяпер за Радзіму трэба біцца, як у 1941 годзе, на ўсёй тэрыторыі». («Лнтературная газета», 23.09.1992 г.).
Гэтая гадзіна Маўзера нагадала пра сябе 4 кастрычніка ў Маскве ля сценаў Белага дома. Але хто ведае, ці не будзе спробы рэваншу? Так, справядлівасць патрабуе. Суду. Суду гонару над ініцыятарамі і натхняльнікамі афганскага злачынства — над мёртвымі і жывымі. Ён патрэбны не дзеля распальвання жарсцяў, а як урок на будучыню для ўсіх, хто прыдумвае новыя авантуры ад імя народа. I як маральны прысуд ужо здзейсненым злачынствам. Ён патрэбны, каб зняпраўдзіць хлуслівую версію, што ў афганскіх злачынствах вінаватая толькі верхняя пяцёрка: Брэжнеў, Грамыка, Панамароў, Усцінаў, Андропаў. Таму што былі пасяджэнні Палітбюро, сакратарыятаў, пленум ЦК КПСС, закрытыя лісты для ўсіх членаў КПСС. I не было сярод гэтых удзельнікаў і слухачоў ніводнага, хто б запярэчыў.
Суд патрэбны, каб абудзіць нарэшце сумленне ў тых, хто атрымліваў узнагароды, афіцэрскія і генеральскія чыны і званні, ганарары і гонар за кроў нявінных мільёнаў людзей, за хлусню, якою так ці іначай мы ўсе заплямленыя...
А. Саламонаў, доктар тэхнічных навук, прафесар, г. Мінск
Кажучы словамі Салжаніцына, мір — гэта не проста адсутнасць вайны, але перадусім адсутнасць гвалту над чалавекам. Невыпадкова менавіта цяпер, калі нашая посттаталітарная дзяржава ахопленая шаленствам палітычнага, рэлігійнага, нацыянальнага, і ў тым ліку ўзброенага, гвалту, пісьменніцы выстаўлены рахунак за праўду пра вайну ў Афганістане. Думаецца, што скандал, які распальваецца вакол «Цынкавых хлопчыкаў», —
гэта спроба ўзнавіць у галовах людзей камуністычныя «міфы пра саміх сябе». За спінамі пазоўнікаў бачацца іншыя постаці: тыя, хто на Першым з’ездзе народных дэпутатаў СССР не даваў А.Д. Сахараву казаць пра бесчалавечнасць гэтае вайны, тыя, хто ўсё яшчэ разлічвае вярнуць амаль выпушчаную з рук уладу і трымаць яе сілай...
Гэтая кніга ставіць пытанне аб праве ахвяраваць чалавечымі жыццямі, прыкрываючыся ідэямі пра суверэннасць і вялікадзяржаўнасць. А за якія ідэі сёння гінуць простыя людзі ў Азербайджане, Арменіі, Таджыкістане, Асеціі?
Між тым, разам з ростам псеўдапатрыятычных ідэяў, заснаваных на гвалце, мы робімся сведкамі новага адраджэння духу мілітарызму, абуджэння інстынктаў агрэсіі, злачыннага гандлю зброяй пад салодкія словы пра дэмакратычныя рэформы ў войску, пра вайсковы абавязак, пра нацыянальную годнасць. Траскучыя фразы шэрагу палітыкаў у абарону рэвалюцыйнага і ваеннага гвалту, блізкія ідэям італьянскага фашызму, нямецкага нацыянал-сацыялізму і савецкага камунізму, спараджаюць ідэйны разброд у розумах, рыхтуюць глебу для росту нецярпімасці і варожасці ў грамадстве.
Духоўныя бацькі такіх палітыкаў, пакуль не сышлі з палітычнай арэны, умелі маніпуляваць чалавечымі жарсцямі і ўцягвалі сваіх суграмадзянаў у братазабойчыя канфлікты. Вядома ж, іх паслядоўнікам вельмі хочацца зладзіць працэс над ідэямі негвалтоўнасці і спачування. Варта згадаць, што ў свой час Леў Талстой, які прапаведаваў адмову ад службы ў войску, не быў прыцягнуты да суда за антываенную дзейнасць. Нас жа зноў хочуць вярнуць у эпоху, калі знішчалі ўсё самае сумленнае.
У судовым працэсе над С.Алексіевіч можна ўгледзець спланаваны наступ антыдэмакратычных сілаў, якія пад выглядам адстойвання гонару арміі змагаюцца за захаванне агіднай ідэалогіі, звыклай маны... Ідэя негвалтоўнай альтэрнатывы, якую абараняюць кнігі Святланы Алексіевіч, жыве ў свядомасці людзей, хоць афіцыйна гэтая ідэя не прызнаная, а паняцце «несупраціву злу праз гвалт» дагэтуль асмейваецца. Але паўтараем: маральныя перамены ў жыцці грамадства звязаныя перадусім з фармаваннем самасвядомасці, заснаванай на прынцыпе «свет без гвалту». Тыя, хто хоча суда над Святланай Алексіевіч, цягнуць грамадства да варажнечы, да хаосу самазнішчэння.
Сябры Расійскага таварыства міру: Р. Ілюхіна, доктар гістарычных навук, загадчыца групы «Ідэі міруў гісторыі» Інстытута сусветнай гісторыі Расійскай акадэміі навукА. Мухін, старшыня Ініцыятыўнай групы судзеяння альтэрнатыўнай службе В. Постнікава, літаратар, сябра руху «Апрель» Н. Шалудзякова, старшыня арганізацыі «Двйженйе протйв насйлйя»
Літаратару нельга быць суддзёй і катам — такіх на Русі і без таго было досыць... Гэты выраз Чэхава мімаволі згадаўся ў сувязі з калялітаратурным скандалам вакол кнігі Святланы Алексіевіч «Цынкавыя хлопчыкі» і адначасова разгорнутай супраць «афганцаў», іх бацькоў кампаніі ў рэспубліканскай і маскоўскай прэсе і нават забугорных радыёстанцыях...
Так, вайна ёсць вайна. Яна заўсёды жорсткая і несправядлівая ў дачыненні да чалавечага жыцця. У Афганістане пераважная частка салдатаў і камандзіраў, верных прысязе, выконвала свой абавязак. Бо загад быў аддадзены законным урадам ад імя народа. На жаль і на наш сорам, былі асобныя камандзіры і салдаты, якія
здзяйснялі злачынствы, былі і тыя, хто забіваў і рабаваў афганцаў, хто (такіх адзінкі — але былі) забіваў сваіх таварышаў і са зброяй пераходзіў на бок душманаў, ваяваў у іх шэрагах.
Mary прывесці цэлы шэраг іншых злачынстваў, здзейсненых нашымі людзьмі, але калі некаторыя пісьменнікі і журналісты параўноўваюць «афганцаў» з фашыстамі, тут жа ўзнікае процьма пытанняў. Можа, гэтыя спадары могуць прадэманстраваць свету загады ўрада пра будаўніцтва нашым войскам у Афганістане канцлагераў, пра знішчэнне цэлага народа, спаленне ў газавых печах мільёнаў людзей, як гэта рабілі немцы? Або вы, спадары, маеце дакументы, якія сведчаць, што за аднаго забітага савецкага салдата знішчаліся сотні мірных жыхароў, як гэта рабілі гітлераўцы ў Беларусі? Або можаце даказаць, што нашы дактары забіралі ў афганскіх дзяцей кроў для сваіх параненых, як гэта рабілася нямецкімі акупантамі?
Дарэчы, я маю спісы тых савецкіх салдатаў і афіцэраў, якія былі асуджаныя за злачынствы, здзейсненыя супраць афганскіх грамадзянаў. Можа, вы, спадарства, прад’явіце такія спісы на немцаў ці згадаеце хоць аднаго-двух, хто быў асуджаны падчас акупацыі нашай краіны за тое, што здзейсніў злачынства супраць мірнага насельніцтва?
Няма словаў, рашэнне тагачаснага савецкага ўрада пра ўвод войскаў у Афганістан было злачынным у першую чаргу ў дачыненні да свайго народа. Але, кажучы пра нашых ваеннаслужачых, якіх пры маўклівай згодзе народа і вашай таксама, спадарства, накіравалі ў пекла выконваць вайсковы абавязак, трэба быць карэктнымі. Шальмаваць варта тых, хто прымаў рашэнні, хто, маючы вагу ў грамадстве, маўчаў...
Прыніжаючы мацярок забітых салдатаў, абаронцы Алексіевіч ківаюць на Амерыку — краіну вялікай дэмакратыі! Там, маўляў, знайшліся сілы выступіць супраць вайны ў В’етнаме.
Але ж кожны, хто чытае газеты, ведае, што зрабіла Амерыка. Hi амерыканскі кангрэс, ні амерыканскі сенат не прымалі рэзалюцыяў, якія б асуджалі вайну ў В’етнаме. Ніхто ў Амерыцы не дазволіў і не дазволіць кінуць бруднае слова ў адрас прэзідэнтаў Кенэдзі, Джонсана, Форда, Рэйгана, што пасылалі амерыканскіх салдатаў на бойню.
Праз В’етнам прайшло каля трох мільёнаў амерыканцаў... В’етнамскія ветэраны ўваходзяць у найвышэйшыя колы палітычнай і вайсковай эліты краіны... Любы амерыканскі школьнік можа купіць знакі адрознення вайсковых частак, якія ваявалі ў В’етнаме...
Цікава, што адбылося б з радыё «Свабода», якое бароніць Алексіевіч, калі б яго супрацоўнікі не беларускіх грамадзянаў, а сваіх — прэзідэнтаў, удзельнікаў вайны ў В’етнаме — называлі злачынцамі і забойцамі? Чужых, зразумела, можна, тым больш калі ёсць ахвочыя, якія за даляры і маркі гатовыя і роднага бацьку...
М. Чаргінец, старшыня Беларускага саюза ветэранаў вайныў Афганістане, былы вайсковы дарадцаў Афганістане, генерал-маёр міліцыі. «Советская Белоруссйя», 16.05.1993 г.
...Таго, што ведаем мы, якія былі там, не ведае ніхто, хіба што толькі нашыя начальнікі, чые загады мы выконвалі. Цяпер яны маўчаць. Маўчаць пра тое, як нас вучылі забіваць і «шманаць» забітых. Маўчаць пра тое, як перахоплены караван дзяліўся паміж верталётчыкамі і начальствам. Як кожны труп душмана (так мы тады іх называлі) мініраваўся, каб той, хто прыйдзе яго
пахаваць (стары, жанчына, дзіця), таксама знайшоў сваю смерць побач з блізкім, на сваёй роднай зямлі. I пра шмат чаго іншага яны таксама маўчаць. Мне давялося служыць у паветрана-дэсантным батальёне спецыяльнага прызначэння. У нас вузкая спецыяльнасць — караваны, караваны і яшчэ раз караваны. У большасці сваёй караваны ішлі не са зброяй, а з таварамі і наркотыкамі, найчасцей уначы. Нашая група — дваццаць чатыры чалавекі, а іх — бывала, што і за сотню перавальвала. Дзе ўжо думаць, хто там мірны караваншчык, гандляр, што закупіў у Пакістане тавар і марыць яго выгадна прадаць, а хто пераапрануты душман. Я кожны бой памятаю, кожнага «свайго» забітага памятаю — і старога, і дарослага мужчыну, і хлопчыка, што курчыўся ў смяротнай агоніі... і таго ў белай чалме, які з шалёным воклічам «Алах акбар» кінуўся з пяціметровай скалы, перад гэтым смяротна параніўшы майго сябра... На маёй цяльняшцы засталіся яго кішкі, а на прыкладзе майго АКМСа яго мазгі... Палову нашых таварышаў пакідалі мы на скалах... He ўсіх мелі магчымасць выцягнуць з цяснінаў... Іх знаходзілі толькі дзікія звяры... А мы прыдумлялі для іх бацькоў штосьці пра подзвігі, якія яны нібыта здзейснілі. Гэта восемдзесят чацвёрты год...
Так, нас трэба судзіць за ўчыненае, але разам з тымі, хто паслаў нас туды, хто прымусіў з імем Радзімы і згодна з прысягай выконваць працу, за якую ў сорак пятым усім светам судзілі фашызм...
Без подпісу
Мінаюць гады... I раптам высвятляецца, што людзям мала таго, што ім пакідае гісторыя. Тая гісторыя, да якой мы прызвычаіліся, дзе ёсць імёны, даты, падзеі, ёсць факты і іх ацэнка, але не застаецца месца для чалавека.
Для таго самага канкрэтнага чалавека, які быў не проста ўдзельнікам гэтых падзеяў, нейкай статыстычнай адзінкай, а ўяўляў з сябе пэўную асобу, быў напоўнены эмоцыямі і ўражаннямі, якія гісторыя звычайна не фіксуе...
Я не памятаю, калі выйшла кніга Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночы твар» — гадоў пятнаццаць мінула ўжо, мабыць, але ў мяне і цяпер стаіць уваччу эпізод, які мяне так уразіў. Жаночы батальён на маршы, спёка, пыл, а ў пыле — то тут, то там плямы крыві — для жаночага арганізму няма перапынкаў і на вайне.
Які гісторык пакіне нам такі факт? I колькі апавядальнікаў павінен прапусціць праз сябе пісьменнік, каб выцягнуць яго з незлічонай колькасці фактаў і ўражанняў? Мне гэты факт апавядае пра псіхалогію жанчын на вайне болып, чым цэлы гістарычны ваенны том.
...I як бы блізка ні былі ад нас падзеі — афганскай вайны, чарнобыльскай трагедыі, маскоўскіх путчаў, таджыкскіх пагромаў — але раптам высвятляецца, што ўсе яны ўжо сталі набыткам гісторыі, і ўжо новыя катаклізмы прыходзяць ім на змену, і ўжо да іх, новых, прыкутая ўвага грамадства. I сведчанні сыходзяць, бо чалавечая памяць, аберагаючы нас, імкнецца затушаваць тыя эмоцыі і згадкі, якія перашкаджаюць чалавеку жыць, пазбаўляюць яго сну і спакою. А потым сыходзяць і самі сведкі...
Ах, як не хочацца многім «удзельным князькам» рэжыму, які кануў у лету, прызнаць, што і над імі ёсць суд — і суд людзей, і суд гісторыі! Ах, як не хочацца ім верыць, што прыйшоў час, калі кожны «пэцкаль і пісака» можа дазволіць сабе падняць руку на «светлае мінулае», «ачарніць і прынізіць» яго, усумніцца ў «вялікіх ідэалах»! Ах, як замінаюць ім кнігі, напоўненыя паказаннямі апошніх сведкаў!
Можна дэзавуяваць генерала КДБ Алега Калугіна: генераламі КДБ проста так не робяцца. Але немагчыма дэзавуяваць сведчанні сотняў простых смяротных — «афганцаў», чарнобыльцаў, ахвяраў міжэтнічных канфліктаў, уцекачоў з «гарачых кропак»... Затое можна «размазаць па сценцы», «паставіць на месца», «заткнуць рот» журналісту, пісьменніку, псіхолагу, які сабраў гэтыя паказанні сведкаў...
Нам, канечне, не прывыкаць. Судзілі ўжо Сіняўскага з Даніэлем, цкавалі Барыса Пастарнака, змешвалі з брудам Салжаніцына і Дудзінцава.
Ну, замаўчыць Святлана Алексіевіч. Ну, перастануць з’яўляцца сведчанні ахвяраў нашага злачыннага стагоддзя. I што ж застанецца нашым нашчадкам? Саладжавае сюсюканне аматараў пераможных рэляцыяў? Барабанны пошчак з бравурнымі маршамі? Дык гэта ўсё ўжо было. Праз гэта мы ўжо праходзілі...
Я. Басін, доктар, газета «Добрый вечер», 1 снежня 1993 г.
3 гэтымі словамі я хацеў выступіць у судзе... Я далучыў сябе да тых, хто не прыняў кнігі Святланы Алексіевіч «Цынкавыя хлопчыкі». На судзе я мусіў быць абаронцам Тараса Кецмура...
Споведзь былога ворага — так гэта можна цяпер назваць...
Я ўважліва слухаў усё, што два дні казалася ў зале суда, у кулуарах, і падумаў, што мы здзяйсняем блюзнерства. За што мы мардуем адно аднаго? У імя Бога? He! Мы разрываем яго сэрца. У імя краіны? Яна там не ваявала...
У сканцэнтраваным выглядзе Святлана Алексіевіч апісала афганскую «чарнуху», і ніякая маці не дасць веры, што на такое быў здольны яе сын. Але я скажу
больш: апісанае ў кнізе толькі кветачкі ў параўнанні з тым, што бывае на вайне, і кожны, хто сапраўды ваяваў у Афганістане, паклаўшы руку на сэрца, зможа гэта пацвердзіць. Сёння мы стаім перад жорсткай рэальнасцю, бо мёртвым не баліць, і калі гэты боль быў насамрэч, яго павінны прыняць на сябе жывыя. Але жывыя — гэта мы! I калі выяўляецца, што мы былі на вайне крайнімі, то бок тыя, хто выконваў загады, выяўляюцца крайнімі цяпер, калі даводзіцца адказваць за ўсе наступствы вайны! Таму было б больш справядліва, каб кніга такой сілы і таленту з’явілася не пра хлопчыкаў, а пра маршалаў і кабінетных начальнікаў, што пасылалі пацаноў на вайну.
Я пытаюся ў сябе: ці павінна была Святлана Алексіевіч напісаць пра жудасці вайны? Так! А ці павінна маці ўступіцца за свайго сына? Так! А ці павінны «афганцы» заступіцца за сваіх таварышаў? I зноў — так!
Вядома ж, салдат заўсёды грэшны, на любой вайне. Але на Страшным судзе Госпад першым даруе салдату...
Прававое выйсце з гэтага канфлікту знойдзе суд. Але мусіць быць і чалавечае выйсце, якое палягае ўтым, што мацеркі заўсёды маюць рацыю ў сваёй любові да сыноў; пісьменнікі маюць рацыю, калі кажуць праўду; салдаты маюць рацыю, калі жывыя бароняць мёртвых.
Вось што насамрэч сутыкнулася на гэтым грамадзянскім працэсе.
Рэжысёраў і дырыжораў, палітыкаў і маршалаў, што арганізавалі гэтую вайну, у зале суда няма. Тут толькі пацярпелыя бакі: любоў, якая не прымае горкай праўды пра вайну; праўда, якая павінна быць выказаная, нягледзячы ні на якую любоў; гонар, што не прымае ні любові, ні праўды, бо памятаеце: «Жыццё я магу аддаць Радзіме, але гонар — нікому» (кодэкс рускіх афіцэраў).
Божае сэрца змяшчае ўсё: і любоў, і праўду, і гонар, але ж мы не багі, і гэты грамадзянскі працэс добры толькі тым, што здольны вярнуць людзям паўнату жыцця.
Адзінае, чымя магу ўпікнуць Святлану Алексіевіч, — гэта не тым, што яна сказіла праўду, а тым, што ў кнізе практычна няма любові да юнацтва, якое было прынесенае ў ахвяру дурнымі арганізатарамі афганскай вайны. I дзіўна для мяне самога, як «афганцы», што глядзелі ў вочы смерці, самі баяцца сваёй праўды пра афганскую вайну. Мусіць жа знайсціся хоць адзін «афганец», які скажа, што мы даўно не шэрая, аднародная маса, і словы Тараса Кецмура, калі ён кажа, што не асуджае вайну, — гэта не нашыя словы, ён не кажа гэта за ўсіх нас...
Я не асуджаю Святлану за тое, што кніга дапамагла абываталю даведацца пра афганскую «чарнуху». Я не асуджаю яе нават за тое, што пасля прачытанага да нас ставяцца нашмат горш. Мы павінны прайсці праз пераасэнсаванне нашай ролі як прылады забойства ў вайне, і калі маем у чым каяцца, дык пакаянне мусіць прыйсці да кожнага чалавека.
Суд, імаверна, будзе цягнуцца доўга і пакутліва. Але ў маёй душы ён завершаны...
Павел Шацько, былы «афганец»
Са стэнаграмы заключнага судовага пасяджэння 8 снежня 1993 г.
Суддзя: І.Н.Ждановіч, народные засядацелі: Т.В.Барысевіч, Т. С.Сарока, пазоўнікі: I. С. Галаўнёва, Т. М. Кецмур, адказчыца: С. А. Алексіевіч.
3 выступу С. Алексіевіч, аўтаркі «Цынкавых хлопчыкаў»
(з таго, што было сказанае і чаго не далі сказаць)
Я да канца не верыла, што гэты суд адбудзецца, як да апошняга імгнення не верыла, што ля Белага дома пачнуць страляць... Што мы зможам страляць адно ў аднаго...
Ужо фізічна не магу бачыць ашалелых, раз’юшаных твараў. I я не прыйшла б у гэты суд, каб тут не сядзелі маці, хоць я ведаю: гэта не яны са мной судзяцца, а судзіцца са мной былы рэжым. Свядомасць — не партбілет, яго не здасі ў архіў. Памяняліся нашы вуліцы, шыльды на крамах і назвы газетаў, а мы — усё тыя самыя. 3 сацлагера. 3 тым самым лагерным мысленнем...
Але я прыйшла паразмаўляць з мацяркамі. Папрасіць у іх прабачэння за тое, што нельга здабыць ісціну без болю. У мяне ўсё тое ж пытанне, што і ў маёй кнізе: хто мы такія? Чаму з намі можна рабіць усё, што заўгодна? Вярнуць маці цынкавую труну, а потым пераканаць яе падаць у суд на пісьменніцу, што напісала, як гэтая маці не магла нават пацалаваць свайго сына апошні раз і абмывала травамі, гладзіла цынкавую труну... Хто ж мы такія?
Нам унушылі, з дзяцінства заклалі ў гены любоў да чалавека з ружжом. Мы выраслі нібыта на вайне, нават тыя, хто нарадзіўся праз некалькі дзесяцігоддзяў пасля яе. I наш зрок працуе так, што дагэтуль, нават пасля злачынстваў рэвалюцыйных надзвычаек, сталінскіх заградатрадаў і лагераў, пасля нядаўніх падзеяў у Вільні, Баку, Тбілісі, пасля Кабула і Кандагара, чалавека з ружжом мы ўяўляем салдатам 45-га, салдатам Перамогі. Так
шмат напісана кніг пра вайну, так шмат зроблена чалавечымі ж рукамі і розумам зброі, што думка пра забойства стала нармальнай. Найлепшыя розумы з дзіцячай упартасцю задумваюцца над тым, ці мае права чалавек забіваць жывёлу, а мы, мала сумняваючыся ці похапкам змайстраваўшы палітычны ідэал, здольныя апраўдаць вайну. Уключыце ўвечары тэлевізар, і вы ўбачыце, з якой таемнай радасцю нясём мы герояў на могілкі. У Грузіі, Абхазіі, у Таджыкістане... I зноў ставім на іх магілах помнікі, а не капліцы...
Немагчыма ў мужчынаў беспакарана забраць гэтую самую ўлюбёную... самую дарагую цацку—вайну. Гэты міф... Гэты старажытны інстынкт...
Але я ненавіджу вайну і саму думку пра тое, што адзін чалавек мае права на жыццё іншага чалавека.
Нядаўна мне адзін святар расказаў, як былы франтавік, ужо стары чалавек прынёс у царкву свае ўзнагароды. «Так, — сказаў ён, — я забіваў фашыстаў. Абараняў Радзіму. Але перад смерцю я ўсё адно хачу пакаяцца за тое, што забіваў». I пакінуў свае ўзнагароды ў царкве, а не ў музеі. Мы ж выхаваныя ў ваенных музеях...
Вайна — цяжкая праца і забойства, але праз гады згадваецца цяжкая праца, а думка пра забойства адсоўваецца. Хіба можна такое прыдумаць: гэтыя дэталі, пачуцці. Іхную жахлівую разнастайнасць у маёй кнізе.
Усё часцей думаю: пасля Чарнобыля, Афгана, пасля падзеяў ля Белага дома — мы не роўныя таму, што з намі адбываецца. He асэнсоўваем сваё мінулае, у нас заўжды ўсе — ахвяры. Можа, якраз таму ўсё паўтараецца?
Калісьці, некалькі гадоў таму, а дакладней, чатыры гады таму, мы думалі аднолькава: я, шмат хто з мацярок, прысутных цяпер у гэтай зале, салдаты, што вярнуліся з чужой афганскай зямлі. У маёй кнізе «Цынкавыя
хлопчыкі» матчыны аповеды-малітвы — найжурботнейшыя старонкі. Маці моляцца пра сваіх забітых сыноў...
Чаму ж цяпер мы сядзім у судзе насупраць адно аднаго? Што ж адбылося за гэты час?
За гэты час знікла з карты свету, з гісторыі краіна, камуністычная імперыя, якая іх туды паслала забіваць і паміраць. Яе няма. Вайну спачатку нясмела назвалі палітычнай памылкай, а потым злачынствам. Усе хочуць забыць Афганістан. Забыць гэтых маці, забыць калекаў... Забыццё — гэта таксама форма хлусні. Маці засталіся сам-насам з магіламі сваіх хлопчыкаў. Яны нават не маюць суцяшэння, што смерць іх дзяцей не бессэнсоўная. Якія б абразы і лаянкі я сёння ні чула, я казала і паўтару, што нізка схіляюся перад мацяркамі. Схіляюся і таму, што, калі Радзіма зганьбіла імёны іх сыноў, яны сталі іх абаронцамі. Сёння толькі маці бароняць забітых хлопчыкаў... Іншае пытанне — ад каго яны іх бароняць?
I іх гора — вышэй за любую праўду. Кажуць, што малітва маці і з дна марскога дастане. У маёй кнізе яна дастае іх з нябыту. Яны — ахвяры на алтары нашага цяжкога пакаяння. Яны — не героі, яны — пакутнікі. Ніхто не смее кінуць у іх камень. Мы ўсе вінаватыя, мы ўсе датычныя да той хлусні — пра гэта мая кніга. Чым небяспечны любы таталітарызм? Ён усіх робіць саўдзельнікамі сваіх злачынстваў. Добрых і злых, наіўных і прагматычных... Маліцца трэба за гэтых хлопчыкаў, а не за ідэю, ахвярамі якой яны сталі. Я хачу сказаць мацяркам: не хлопчыкаў сваіх вы тут бароніце. Вы абараняеце страшную ідэю. Ідэю-забойцу. Гэта самае я хачу сказаць і былым салдатам-«афганцам», якія прыйшлі сёння ў суд.
За спінамі маці я бачу генеральскія пагоны. Генералы вярталіся з вайны з Зоркамі Герояў і з вялізнымі валізкамі барахла, адна маці — яна таксама цяпер сядзіць у зале — апавядала мне, як ёй вярнулі цынкавую труну і маленькі чорны сакваяж, дзе ляжала зубная шчотка і сынавы плаўкі. Усё, што ёй засталося. Усё, што ён прывёз з вайны. Дык ад каго вы мусілі б бараніць сваіх сыноў? Ад праўды? Праўда ўтым, як вашы хлопчыкі паміралі ад ранаў, бо не было лекаў і спірту, іх прадавалі ў дуканы, як кармілі хлопчыкаў іржавымі кансервамі пяцідзясятых гадоў, як нават хавалі іх у старых, часоў Айчыннай вайны, мундзірах. Нават на гэтым эканомілі. Я не хацела б пра гэта вам казаць ля магілаў... Але даводзіцца...
Вы чуеце: паўсюль страляюць, ізноў кроў. Якое ж апраўданне крыві вы шукаеце? Ці дапамагаеце шукаць?
Тады, пяць гадоў таму, калі яшчэ панавала кампартыя, КДБ — я, каб абараніць герояў сваёй кнігі ад расправы, часам мяняла імёны, прозвішчы. Я бараніла іх ад рэжыму. А сёння мушу бараніцца ад тых, каго нядаўна бараніла.
Што я павінна адстойваць? Сваё пісьменніцкае права бачыць свет такім, як я яго бачу. I тое, што я ненавіджу вайну. Або я мушу даказваць, што ёсць праўда і праўдападабенства, што дакумент у мастацтве — гэта не даведка з ваенкамата і не трамвайны квіток. Тыя кнігі, якія я пішу, гэта і дакумент, і адначасова мой вобраз часу. Я збіраю падрабязнасці, пачуцці не толькі з асобнага чалавечага жыцця, але і з усяго паветра часу, яго прасторы, яго галасоў. Я не выдумляю, не дадумваю, а збіраю кнігу з самой рэчаіснасці. Дакумент—гэта і тое, што мне апавядаюць, дакумент, частка яго — гэта і я як мастачка са сваім светапоглядам, светаадчуваннем.
Я пішу, занатоўваю сучасную, бягучую гісторыю. Жывыя галасы, жывыя лёсы. Перш чым зрабіцца гісторыяй, яны яшчэ чыйсьці боль, чыйсьці крык, чыясьці ахвяра або злачынства. Незлічоную колькасць разоў я задаю сабе пытанне: як прайсці сярод зла, не памнажаючы ў свеце зла, асабліва цяпер, калі зло набывае проста касмічныя памеры? Перад кожнай новай кнігай я пытаюся ў сябе пра гэта. Але гэта ўжо мая ноша. I мой лёс.
Быць пісьменнікам — і лёс, і прафесія, у нашай няшчаснай краіне гэта нават больш лёс, чым прафесія. Чаму суд другі раз адхіляе хадайніцтва пра літаратурную экспертызу? Бо адразу зрабілася б зразумела — гэта не прадмет суда. Судзяць кнігу, судзяць літаратуру, мяркуючы, што калі гэта дакументальная літаратура, то яе можна кожны раз перапісаць нанова, патураючы хвілінным патрэбам. Барані Божа, каб дакументальныя кнігі правілі перадузятыя сучаснікі. Замест жывой гісторыі нам бы засталіся толькі водгукі палітычнай барацьбы і забабонаў. Па-за законамі літаратуры, па-за законамі жанру творыцца прымітыўная палітычная расправа, зведзеная ўжо нават не на пабытовы, а я сказала б, на камунальны ўзровень. Слухаючы гэтую залу, я часта лавіла сябе на думцы: хто ж сёння наважваецца клікаць натоўп на вуліцу, натоўп, які не верыць ужо нікому — ні святарам, ні пісьменнікам, ні палітыкам? Ён хоча адно расправы і крыві... I падуладны адно чалавеку з ружжом... Чалавек з пяром, дакладней, з аўтаматычнай асадкай, а не з аўтаматам Калашнікава, яго раздражняе. Мяне вучылі тут, як трэба пісаць кнігі.
Тыя, хто паклікаў мяне ў суд, адмаўляюцца ад таго, што казалі некалькі гадоў таму. У іх свядомасці памяняўся шыфравы ключ, і яны ўжо чытаюць ранейшы
тэкст іначай ці наагул яго не пазнаюць. Чаму? Ды таму, што ім не патрэбная свабода... Яны не ведаюць, што з ёй рабіць...
Я добра памятаю, якой была Іна Сяргееўна Галаўнёва, калі мы сустрэліся, я палюбіла яе. За боль, за праўду. За змучанае сэрца. А цяпер — гэта ўжо палітык, афіцыйная асоба, старшыня клуба мацярок загінулых салдатаў. Гэта ўжо іншы чалавек, ад сябе ранейшай — у яе толькі ўласнае імя ды імя забітага сына, якога яна друті раз прынесла ў ахвяру. Абрадавае ахвярапрынашэнне. Мы — рабы, мы рамантыкі рабства.
Мы маем свае ўяўленні пра герояў і пакутнікаў. Калі б тут ішла размова пра гонар і годнасць, то мы ўсталі б і маўчалі перад памяццю амаль двух мільёнаў знішчаных афганцаў... Знішчаных там, на сваёй зямлі...
Колькі можна задаваць гэтае наша вечнае пытанне: хто вінаваты? Мы вінаватыя — ты, я, яны. Праблема ў іншым — у выбары, які мае кожны з нас: страляць або не страляць, маўчаць або не маўчаць, ісці або не ісці? Пытацца трэба ў сябе. Кожны хай спытаецца ў сябе... Але бракуе досведу ўвайсці ў сябе, усярэдзіну сябе... Знайсці адказы самому... Больш звыкла бегчы на вуліцы пад знаёмыя чырвоныя сцягі. He ўмеем жыць без нянавісці. Яшчэ не навучыліся.
Тарас Кецмур, адзін з маіх герояў... He той, якога вы бачыце сёння ў зале, а той іншы, якім ён вярнуўся з вайны, так мне пра гэта апавядаў... Я зачытаю вам з кнігі?
«Вось нібыта я сплю і бачу вялікае мора людзей... Усе каля нашага дома... Я азіраюся, мне цесна, але чамусьці я не магу ўстаць. Тут да мяне даходзіць, што я ляжу ў труне... Труна драўляная, цынкавай абгорткі на ёй няма. Памятаю гэта добра... Але я жывы, памятаю, што жывы, аднакляжуўтруне. Адчыняецца брама,
усе выходзяць на дарогу, і мяне выносяць на дарогу. Процьма народу, ува ўсіх на тварах гора і яшчэ нейкая таемная радасць... Мне незразумелая... Што здарылася? Чаму я ў труне? Раптам працэсія спынілася, я пачуў, як нехта сказаў: “Дайце малаток”. Тут у мяне ўзнікае думка: я бачу сон... Нехта паўтарае: “Дайце малаток”. Яно як быццам наяве і як быццам у сне... I трэці раз нехта сказаў: “Падайце малаток”. Я пачуў, як хлопнула вечка, застукаў малаток, адзін цвік трапіў мне ў палец. Я стаў біцца ў вечка галавой, нагамі. Раз — і вечка сарвалася, упала. Людзі глядзяць — я падымаюся, падняўся да пояса. Мне хочацца закрычаць: балюча, навошта вы мяне забіваеце цвікамі, мне там няма чым дыхаць. Яны плачуць, але мне нічога не кажуць. Усе як нямыя... На тварах радасць, таемная радасць... Нябачная... Але я яе бачу... Здагадваюся пра яе... I я не ведаю, як мне загаварыць з імі так, каб яны пачулі. Мне здаецца, што я крычу, а вусны мае сціснутыя, не магу іх раскрыць. Тады я лёг назад у труну. Ляжу і думаю: яны хочуць, каб я памёр, можа, я і сапраўды памёр, і трэба маўчаць. Хтосьці зноўкажа: “Дайце мне малаток...”»
I ён гэтага не абвергнуў. I гэта абароніць ягоныя гонар і годнасць на судзе Гісторыі. I мяне таксама.
3 размоваўу зале суда
—Вы кажаце, што гэта камуністы... Генералы... Закулісныя рэжысёры... А яны? А яны самі? Тыя, каго падманулі і хто сам хацеў быць падманутым. Хтосьці вінаваты, а не яны. Псіхалогія ахвяры. Ахвяры заўсёды патрэбны той, каго б яна магла абвінаваціць. У нас яшчэ не страляюць, але ўва ўсіх раздзімаюцца ноздры, як ад паху крыві.
—Яна мае мільёны, два «мерсэдэсы»... Па замежжах раз’язджае...
— Пісьменнік піша кнігу два-тры гады, а атрымлівае за яе сёння столькі, колькі хлопчык, кіроўца тралейбуса, за два месяцы. Адкуль вы ўзялі гэтыя «мерсэдэсы»?
—Па замежжах ездзіць...
—Давай пра свае ўласныя грахі! Ты мог страляць і мог не страляць. Што? Маўчыш...
—Народ прыніжаны, згалелы. А зусім нядаўна былі вялікай дзяржавай. Можа, мы такімі і не былі, але самі лічылі сябе вялікай дзяржавай па колькасці ракет і танкаў, атамных бомбаў. I верылі, што жывём у найлепшай, найсправядлівейшай краіне. А вы нам кажаце, што мы жылі ў іншай краіне — страшнай і крывавай. Хто вам такое даруе? Вы наступілі на самае балючае... На самае глыбіннае...
—Мы ўсе маем дачыненне да гэтага падману. Усе.
—Вы рабілі тое самае, што і фашысты! А хочаце быць героямі... У дадатакяшчэ лядоўню і мэблевы гарнітур па-за чаргой атрымаць...
—Яны — мурашы, яны не ведаюць, што ёсць пчолы і птушкі. I яны хочуць усіх зрабіць мурашамі. Розны ўзровень свядомасці...
—А што вы хочаце пасля ўсяго?
—Пасля чаго?
—Пасля крыві... Я маю на ўвазе нашую гісторыю. Пасля крыві людзі могуць цаніць адно хлеб. Уся рэшта для іх не мае каштоўнасці. Свядомасць разбураная.
—Маліцца трэба. Маліцца за катаў сваіх. За злачынцаў.
—Ёй даляры заплацілі. Іянапалівае нас брудам. Нас і нашых дзяцей.
—Калі не разбяромся з мінулым, яно нам адгукнецца ў будучыні. I будзе новы падман і новая кроў. Мінулае яшчэ наперадзе.
3 рашэння суда
РАШЭННЕ
ІМЕНЕМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Народны суд Цэнтральнага раёна г. Мінска ў складзе старшыні Ждановіча I. Н., народных засядацеляў Барысевіч Т. В., Сарокі Т. С., пры сакратару Лабыніч I. Б. разгледзеў на адкрытым пасяджэнні 8 снежня 1993 года справу паводле пазову Кецмура Тараса Міхайлавіча і Галаўнёвай Іны Сяргееўны да Алексіевіч Святланы Аляксандраўны і рэдакцыі газета «Комсомольская правда» пра абарону гонару і годнасці.
...Заслухаўшы бакі, даследаваўшы матэрыялы справы, суд лічыць, што пазоўныя заявы мусяць быць задаволеныя часткова.
Згодна з арт. 7 ГК Рэспублікі Беларусь, грамадзянін ці арганізацыя мае права патрабаваць абвяржэння звестак, якія прыніжаюць іх гонар і годнасць, калі распаўсюднік такіх звестак не дакажа, што яны адпавядаюць сапраўднасці.
Судом вызначана, што ў газеце «Комсомольская правда» за 15 лютага 1990 г. № 39 былі апублікаваныя ўрыўкі з дакументальнай кнігі С. Алексіевіч «Цынкавыя хлопчыкі» — «Маналогі ты, хто прайшоў Афганістан». У публікацыі маецца маналог, падпісаны прозвішчам пазоўніцы Галаўнёвай I. С.
У сувязі з тым, што адказчыкі па дадзенай справе — Алексіевіч С. А. і рэдакцыя газеты «Комсомольская
правда» — не прадставілі доказаў адпаведнасці сапраўднасці звестак, змешчаных у пазначанай публікацыі, суд лічыць, што яны не адпавядаюць сапраўднасці.
Аднак суд лічыць, што змешчаныя звесткі не з’яўляюцца ганебнымі, бо не прыніжаюць гонар і годнасць Галаўнёвай I. С. і яе загінулага сына ў грамадскай думцы і думцы грамадзянаў з пункту гледжання выканання законаў і маральных прынцыпаў грамадства, у іх няма звестак пра нявартыя паводзіны яе сына ў грамадстве...
Паколькі адказчыкамі не прадстаўлена доказаў адпаведнасці сапраўднасці аповеду Кецмура Т. М., суд лічыць, што звесткі, змешчаныя ў маналогу, падпісаным прозвішчам Кецмура Т. М., не адпавядаюць сапраўднасці.
Па згаданых вышэй прычынах суд лічыць, што не адпавядаюць сапраўднасці і ганяць гонар і годнасць пазоўніка Кецмура Т. М. наступныя звесткі, выкладзеныя ў фактах: «Я там бачыў, як выкопваюць на рысавых палях жалеза і чалавечыя косткі... Я бачыў аранжавую корку на застылым твары забітага... Так, чамусьці аранжавую...» і «У маім пакоі тыя самыя кнігі, фота, магнітафон, гітара, а я — іншы. Праз парк прайсці не магу — азіраюся. У кавярні афіцыянт стане за спінай: “Замаўляйце”. А я гатовы ўскочыць і ўцячы, не магу, каб у мяне за спінай хтосьці стаяў. Убачыш паскудніка — адна думка: “Расстраляць яго!”». Гэтыя звесткі суд лічыць абразлівымі, бо яны даюць падставу чытачам сумнявацца ў яго псіхічнай паўнацэннасці, адэкватнасці ўспрымання навакольнага, малююць яго чалавекам азлобленым, ставяць пад сумнеў яго маральныя якасці, ствараюць пра яго ўражанне як пра чалавека, які можа праўдзівую і сапраўдную інфармацыю перадаць як фальшывую і не адпаведную сапраўднасці...
У астатняй частцы пазову Кецмуру Т. М. адмовіць...
Адказчыца Алексіевіч С. А. пазову не прызнала. Яна сцвердзіла, што ў 1987 г. сустракалася з Галаўнёвай I. С. — маці загінулага ў Афганістане афіцэра — і гутарку з ёй запісала на магнітафонную стужку. Гэта было адразу пасля пахавання яе сына. Пазоўніца апавядала ёй усё тое, што пазначана і адлюстравана ў маналогу, падпісаным яе прозвішчам у газеце «Комсомольская правда». Дзеля таго, каб Галаўнёву не пераследавалі органы КДБ, яна ў аднабаковым парадку змяніла яе імя на «Ніна» і вайсковае званне яе сына са старшага на малодшага лейтэнанта, хоць гаворка ішла менавіта пра іх.
3 Кецмурам Т. М. яна сустракалася менавіта шэсць гадоў таму сам-насам і запісала яго аповед на магнітафонную стужку. У апублікаваным маналогу сказанае ім выкладзена ў адпаведнасці з гэтым запісам, таму адпавядае сапраўднасці і з’яўляецца праўдзівым...
На падставе пералічанага, кіруючыся арт. 194 ГПК Рэспублікі Беларусь, суд вырашыў:
Абавязаць рэдакцыю газеты «Комсомольская правда» ў двухмесяцовы тэрмін апублікаваць абвяржэнне згаданых звестак.
Галаўнёвай Іне Сяргееўне ў позве пра гонар і годнасць да Алексіевіч Святланы Аляксандраўны і рэдакцыі газеты «Комсомольская правда» адмовіць.
Спагнаць з Алексіевіч Святланы Аляксандраўны на карысць Кецмура Тараса Міхайлавіча выдаткі на дзяржмыта ў памеры 1320 (адной тысячы трохсот дваццаці) руб. і дзяржмыта на карысць дзяржавы ў памеры 2680 (дзвюх тысяч шасціста васьмідзесяці) руб.
Спагнаць з Галаўнёвай Іны Сяргееўны на карысць дзяржавы 3100 (тры тысячы сто) рублёў.
Рашэнне суда можа быць абскаржана ў Мінгарсуд праз нарсуд Цэнтральнага раёна г. Мінска цягам 10 дзён з дня яго абвяшчэння.
* * *
Дырэктару Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Каваленку В. А.
Шаноўны Віктар Антонавіч!
Як вам вядома, судовы працэс супраць пісьменніцы Святланы Алексіевіч у сувязі з публікацыяй урыўка з яе дакументальнай аповесці «Цынкавыя хлопчыкі» ў «Комсомольской правде» за 15.02.90 г. завершаны ў першай інстанцыі. Фактычна С. Алексіевіч абвінавацілі ў тым, што яна нібыта абразіла гонар і годнасць аднаго з пазоўнікаў (аднаго з герояў яе кнігі), не перадаўшы яго словаў літаральна. Суд двойчы адхіліў хадайніцтва аб правядзенні літаратурнай экспертызы.
Беларускі ПЭН-цэнтр просіць Вас зрабіць незалежную літаратурную экспертызу, якая дала б адказы на наступныя пытанні:
1. Як навукова вызначаецца жанр дакументальнай аповесці — з улікам таго, што «дакументальная» разумецца як «на аснове фактаў (сведчанняў)», а «аповесць» — як «мастацкі твор»?
2. Чым адрозніваецца дакументальная аповесць ад газетна-часопіснай публікацыі, у прыватнасці, ад інтэрв’ю, тэкст якога звычайна даецца аўтарам на візу інтэрв’юаванаму?
3. Ці мае права аўтар дакументальнай аповесці на мастацкасць, канцэпцыю твора, адбор матэрыялу, літаратурную апрацоўку вусных сведчанняў, на ўласны светапогляд, на абагульненне фактаў дзеля мастацкай праўды?
4. Хто валодае аўтарскімі правамі: аўтарка ці героі апісаных ёю падзеяў, чые споведзі-сведчанні яна запісвала падчас збору матэрыялаў?
5. Як вызначыць межы, у якіх аўтар вольны ад літаральнасці, механічнасці ў перадачы запісаных тэкстаў?
6. Ці адпавядае кніга С. Алексіевіч «Цынкавыя хлопчыкі» жанру дакументальнай аповесці (у сувязі з першым пытаннем)?
7. Ці мае аўтар дакументальнай аповесці права на змену імёнаў і прозвішчаў сваіх герояў?
8. I, як вынік усіх гэтых пытанняў, самае галоўнае з іх: ці можна судзіць пісьменніка за ўрывак з мастацкага твору, нават тады, калі гэты ўрывак не падабаецца тым, хто даваў вусны матэрыял для кнігі? С. Алексіевіч апублікавала не інтэрв’ю з пазоўнікамі, а менавіта ўрывак з кнігі ў жанры дакументальнай аповесці.
Незалежная літаратурная экспертыза патрэбная Беларускаму ПЭН-цэнтру для абароны пісьменніцы Святланы Алексіевіч.
Карлас Шэрман Віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра, 28 снежня 1993 г.
Прэзідэнту Беларускага ПЭН-клуба В. Быкаву
Выконваем Вашую просьбу — зрабіць незалежную літаратурную экспертызу дакументальнай аповесці Свят-
ланы Алексіевіч «Цынкавыя хлопчыкі» і даем адказ на Вашыя пытанні па пунктах:
1. 3 таго азначэння паняцця «дакументальная літаратура», якое дае «Лнтературный энцнклопеднческнй словарь» (М.: Советская энцнклопедня, 1987, с. 98-99) і якое лічыцца сярод навукоўцаў-спецыялістаў найбольш вывераным і дакладным, вынікае, што дакументальная літаратура, у тым ліку і дакументальная аповесць, паводле свайго зместу, метадаў і спосабу даследавання, формы выяўлення належыць да жанраў мастацкай прозы і ў сувязі з гэтым актыўна выкарыстоўвае мастацкі адбор і эстэтычную ацэнку дакументальнага матэрыялу. «Дакументальная літаратура, — адзначае аўтар адпаведнага артыкула, — гэта мастацкая проза, што даследуе гістарычныя падзеі і з’явы грамадскага жыцця шляхам аналізу дакументальных матэрыялаў, якія прыводзяцца цалкам, часткова або ў пераказе».
2. У тым жа энцыклапедычным артыкуле сцвярджаецца, што «якасць адборуіэстэтычная ацэнка паказаных фактаў, узятых у гістарычнай перспектыве, пашыраюць інфармацыйны характар дакументальнай літаратуры і выводзяць яе як з шэрагу газетна-часопіснай дакументалістыкі (нарыс, нататкі, хроніка, рэпартаж) і публіцыстыкі, так і з гістарычнай прозы». Такім чынам, урывак з «Цынкавых хлопчыкаў» С. Алексіевіч, апублікаваны ў «Комсомольской правде» (за 15.02.90 г.), нельга аднесці да жанру інтэрв’ю, рэпартажу, нарыса ці любога іншага віду журналісцкай дзейнасці, ён ёсць своеасаблівай рэкламай кнігі, якая неўзабаве мусіла з’явіцца ўдруку.
3. Што датычыць права аўтара дакументальнага твора на мастацкасць як спецыфічны сродак абагуль-
нення фактаў, на ўласную канцэпцыю гістарычнай падзеі, на свядомы адбор матэрыялу, на літаратурную апрацоўку вусных аповедаў сведкаў гэтай падзеі, на ўласныя высновы ад супастаўлення фактаў, дык ва ўжо згаданым вышэй энцыклапедычным слоўніку гаворыцца даслоўна наступнае: «Зводзячы да мінімуму мастацкую выдумку, дакументальная літаратура своеасабліва выкарыстоўвае мастацкі сінтэз, адбіраючы рэальныя факты, якія самі па сабе маюць значныя сацыяльна-бытавыя якасці». Несумненна, што дакументальная літаратура строга арыентаваная на дакладнасць і праўдзівасць. Але ж ці магчымы поўны рэалізм, абсалютная праўда наагул? Паводле словаў пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай узнагароды Альбэра Камю, поўная праўда была б магчымая толькі тады, калі б перад чалавекам паставілі кінаапарат і ён бы запісаў усё сваё жыццё ад нараджэння да смерці. Але ці знайшоўся б у такім выпадку іншы чалавек, што пагадзіўся б ахвяраваць сваім жыццём дзеля бясконцага прагляду гэтай дзівоснай кінастужкі? I ці здолеў бы ён за вонкавымі падзеямі ўбачыць унутраныя прычыны паводзінаў «героя»? Лёгка ўявіць сітуацыю, што было б, калі б аўтарка «Цынкавых хлопчыкаў» свядома адмовілася ад творчага падыходу да сабраных фактаў і змірылася з роляй пасіўнай збіральніцы. Ёй давялося б у такім выпадку запісаць на паперы літаральна ўсё, што нагаварылі ў сваіх шматгадзінных аповедах-споведзях героі-«афганцы», і ў выніку атрымаўся б (калі б знайшоўся выдавец) вялізны том сырога, неапрацаванага, не даведзенага да адпаведнага ўзроўню эстэтычных патрабаванняў матэрыялу, які проста не меў бы чытача. Болып за тое, калі б такі шлях абралі папярэднікі С. Алексіевіч у гэтым дакументальным жанры, то сусветная літаратура не мела б сёння
такіх шэдэўраў, як «Брэсцкая крэпасць» С.Смірнова, «Нюрнбергскі працэс» А. Палтарака, «Звычайнае забойства» Т. Капотэ, «Я з вогненнай вёскі» А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка, «Блакаднай кнігі» А. Адамовіча і Д. Граніна.
4. Аўтарскае права — гэта сума прававых нормаў, што рэгулююць адносіны, звязаныя з напісаннем і выданнем літаратурных твораў, і яны пачынаюцца з моманту тварэння кнігі і складаюцца з канкрэтных, вызначаных заканадаўствам правамоцтваў (асабіста маёмасных і немаёмасных). Сярод іх перадусім вылучаюцца права на аўтарства, на публікацыю, перавыданне і распаўсюд твора, на недатыкальнасць тэксту (толькі аўтар мае права ўносіць у свой твор нейкія змены або дае дазвол зрабіць гэта іншым). Працэс збору матэрыялу ў адпаведнасці з жанрам дакументальнай літаратуры патрабуе актыўнай ролі аўтара, які вызначае праблемна-тэматычную сутнасць твора. Парушэнне аўтарскага права караецца ў судовым парадку.
5. Літаральны, кропля ў кроплю, пераказ аповедаў герояў, як мы ўжо даказвалі ў адказе на трэцяе пытанне, у дакументальным творы немагчымы. Але тут, вядома ж, з’яўляецца праблема волі аўтара, з якім героі ў момант прызнання падзяліліся згадкамі і як бы перадалі яму частку сваіх правоў на гэтае сведчанне, спадзеючыся на дакладную перадачу іх словаў у першапачатковым выглядзе, на прафесійнае майстэрства аўтара, яго ўменне вызначыць галоўнае і прапусціць драбніцы, якія не паглыбляюць думку, супаставіць факты і ўбачыць іх у адзіным цэлым. Урэшце ўсё вырашае мастацкі талент аўтара і яго маральная пазіцыя, яго здольнасць злучаць дакументальнасць з мастацкай выявай. Меру праўдзівасці, глыбіню пранікнення ў падзею ў гэтым
выпадку можа адчуць і вызначыць толькі сам чытач і літаратурная крытыка, якая мае інструментарый эстэтычнага аналізу. Гэтую меру праўдзівасці па-свойму ацэньваюць і героі твора, яны самыя зацікаўленыя і ўважлівыя яго чытачы: дакранаючыся да феномена ператварэння вуснага слова ў пісьмовае, а пагатоў — у надрукаванае, яны адразу ж робяцца ахвярамі неадэкватнай рэакцыі на ўласны аповед. Так чалавек, які ўпершыню пачуў свой уласны голас на магнітафоннай стужцы, не пазнае самога сябе і лічыць, што адбылася грубая падмена. Раптоўны эфект узнікае яшчэ і ў выніку таго, што аповед аднаго сведкі супастаўляецца, стыкуецца ў кнізе з іншымі такімі аповедамі, перагукваецца ці адрозніваецца ад іх, або нават спрачаецца, канфліктуе з аповедамі іншых герояў-сведкаў: тады заўважна мяняецца стаўленне і да ўласных словаў.
6. Кніга С. Алексіевіч «Цынкавыя хлопчыкі» цалкам адпавядае ўжо згаданаму вышэй жанру дакументальнай літаратуры. Дакладнасць і мастацкасць суіснуюць у ёй у прапорцыях, якія дазваляюць аднесці названы твор да мастацкай прозы, а не да журналістыкі. I, да слова, папярэднія кнігі гэтай аўтаркі («У вайны не жаночы твар», «Апошнія сведкі») даследчыкі лічаць менавіта дакументальнай літаратурай.
7. У літаратуры, сучаснай аўтару, акрэслены пэўныя межы этыкі, калі дакладная перадача аповеду героя, яго праўдзівае сведчанне пра падзеі, ацэнка якіх яшчэ не атрымала належнага прызнання ў грамадстве, могуць скончыцца непажаданымі вынікамі не толькі для аўтара, але і для героя. У такім выпадку аўтар, несумненна, мае права на змену прозвішчаў і імёнаў герояў. I нават тады, калі герою нічога не пагражае і палітычная кан’юнктура складваецца на карысць кнігі, аўтары
нярэдка выкарыстоўваюць гэты прыём. У прозвішчы галоўнага героя «Аповесці пра сапраўднага чалавека» Мярэсьеў пісьменнік Б.Палявой замяніў усяго толькі адну літару, але адразу ж узнік эфект мастацкасці: чытач ужо разумеў, што гаворка ідзе не пра аднаго канкрэтнага чалавека, а пра тыповую з’яву ў савецкім грамадстве. Такіх прыкладаў свядомай змены імені і прозвішча герояў у гісторыі літаратуры мноства.
8. Судовыя працэсы накшталт таго, які ідзе над С. Алексіевіч, аўтаркай кнігі «Цынкавыя хлопчыкі», яшчэ, на жаль, маюць месца ў свеце. Судоваму пераследу ў пасляваеннай Англіі падвяргаўся Дж. Оруэл, аўтар знакамітай «антыўтопіі» пад назвай «1984», якога абвінавацілі ў паклёпе на дзяржаўны лад. Сёння вядома, што тэмай гэтай кнігі быў таталітарызм у тым варыянце, які ўзнік у 20-м стагоддзі. Смяротны прысуд у нашыя дні вынесены ў Іране пісьменніку С. Рушдзі за кнігу, у якой нібыта ў здзеклівым тоне кажацца пра іслам: прагрэсіўнае сусветнае грамадства ацаніла гэты факт як парушэнне права на свабоду творчасці і як праяву нецывілізаванасці. У паклёпніцтве на Савецкую Армію яшчэ нядаўна абвінавачвалі В. Быкава: шмат якія з апублікаваных у друку лістоў ад ветэранаў-псеўдапатрыётаў гучалі як суворы грамадскі прысуд пісьменніку, які першы наважыўся сказаць уголас праўду пра мінулае. I, на жаль, гісторыя паўтараецца. Нашае грамадства, якое абвясціла будаўніцтва прававой дзяржавы, пакуль што засвойвае толькі азы найгалоўнейшых правоў чалавека, часта падмяняючы дух закону яго літарай, забываючы пра маральны бок усякае судовае справы. Права на абарону ўласнай годнасці, якое, на думку пазоўнікаў, было парушанае С.Алексіевіч газетнай публікацыяй урыўка з кнігі, не
павінна разумецца як права сёння казаць аўтарцы кнігі адно, а заўтра, у адпаведнасці са зменай настрою ці палітычнай кан’юнктуры, нешта зусім адваротнае. Паўстае пытанне. Калі быў шчыры «герой» кнігі: тады, калі даў згоду падзяліцца з С. Алексіевіч сваімі згадкамі пра вайну ў Афганістане, або тады, калі пад ціскам таварышаў па зброі вырашыў адстойваць карпаратыўныя інтарэсы пэўнай групы людзей? I ці мае ён у такім выпадку маральнае права на судовы пераслед пісьменніцы, якой у свой час даверыўся, ведаючы, што яго споведзь будзе апублікаваная? Факты, паведамленыя пазоўнікам аўтарцы ці апублікаваныя ў газеце, не выглядаюць адзінкавымі і выпадковымі, яны пацвярджаюцца ў кнізе іншымі аналагічнымі фактамі, што сталі вядомыя аўтарцы з аповедаў іншых сведкаў тых самых падзеяў. Хіба гэта не дае падставу думаць, што «герой» быў шчыры ў той момант, калі запісваўся вусны аповед, а не тады, калі ён адмаўляўся ад сваіх словаў? I яшчэ важны аспект: калі няма сведкаў размовы аўтаркі з «героем» і калі адсутнічаюць іншыя доказы рацыі аднаго ці другога боку судовага працэсу, узнікае неабходнасць у пераправерцы ўсіх падобных фактаў, якія аўтарка падаё ў сваёй кнізе, што можна было б зрабіць на своеасаблівым «нюрнбергскім працэсе», у якім бы ўзялі ўдзел дзясяткі і тысячы сведкаў вайны ў Афганістане. У іншым выпадку існуе небяспека патануць у бясконцых судовых разборах, дзе давялося б даказваць ледзь не кожнае сказанае героямі кнігі слова, а гэта ўжо абсурд. Таму зварот Беларускага ПЭН-цэнтра ў Інстытут літаратуры АН Беларусі з просьбай зрабіць незалежную літаратурную экспертызу апублікаванага ў «Комсомольской правде» ўрыўка з дакументальнай кнігі С. Алексіевіч «Цынкавыя хлопчыкі» бачыцца
ўдадзенай сітуацыі натуральным і, можа, нават адзіна магчымым спосабам вырашыць канфлікт...
Дырэктар Інстытута літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларусі, член-карэспандэнт АНБ Каваленка В. А.
Старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры, кандыдат філалагічных навук Тычына М. А.
27 студзеня 1994 г.
Пасля суда
Рашэнне суда зачытанае...
Цяжка мне пісаць пра нас — пра тых, хто сядзеў у зале суда. У апошняй сваёй кнізе «Зачараваныя смерцю» Святлана Алексіевіч пытаецца: «А хто — мы? Мы — людзі вайны. Мы або ваявалі, або рыхтаваліся да вайны. Мы ніколі не жылі іначай».
Мы ваявалі... Вось быццам бы спецыяльна рассаджаныя за спінай пісьменніцы жанчыны ціха, каб не чуў суддзя, але досыць чутна для Святланы Алексіевіч спаборнічаюць у абразах у яе адрас. Маці! Эпітэты такія, што паўтарыць іх я не магу... Вось I. Галаўнёва ў перапынку падыходзіць да айца Васіля Радамысльскага, што прыйшоў заступіцца за пісьменніцу: «Ці не сорамна вам, бацюшка, — прадаліся за грошы!». «Цемра! Д’ябал!» — раздаецца з боку публікі, і ўжо цягнуцца абураныя рукі, каб сарваць з яго грудзей крыж. «Гэта вы — мне? Мне, які адпяваў вашых сыноў начамі, бо вы казалі, што інакш не атрымаеце трохсот рублёў абяцанай дапамогі», — узрушана пытаецца святар. «Навошта прыйшоў? Д’ябла бараніць?» — Маліцеся за сябе і за дзяцей сваіх. Няма пакаяння — няма суцяшэння». — «А мы ні ў чым не вінаватыя... Мы нічога не ведалі...». — «Вы
былі сляпыя. А калі адкрылі вочы свае, то ўбачылі толькі труп свайго сына. Кайцеся...». — «Што нам даафганскіх мацярок... Мы сваіх дзяцей страцілі..
Зрэшты, не саступаў ім і іншы бок. «Вашыя сыны забівалі ў Афганістане нявінных! Яны — злачынцы!» — крычыць мацяркам нейкі мужчына. «Вы здраджваеце сваім дзецям другі раз...» — шалее іншы.
А ты? А мы — хіба не выконвалі загаду? Загаду маўчаць? Хіба мы не цягнулі на сходах «ухвальныя» рукі ўгору? Я пытаюся... Нам усім патрэбны суд... Той суд — іншы, пра які казаў на судзе старшыня Беларускай Лігі правоў чалавека Я. Новікаў: калі мы ўсе — той, хто маўчаў, маці нашых забітых салдатаў, ветэраны гэтай вайны і маці забітых афганцаў — той, іншы бок, сядзем разам і проста моўчкі паглядзім адно аднаму ў вочы...
А. Александровіч, «Фемйда», 27 снежня 1993 г.
Скончыўся грамадзянскі працэс пра абарону гонару і годнасці паводле пазову Галаўнёвай — Кецмура да пісьменніцы Святланы Алексіевіч. Апошні дзень працэсу сабраў шмат журналістаў, і ў некаторых выданнях ужо прамільгнулі паведамленні пра рашэнне суда: позву Галаўнёвай адхіліць, позву Кецмура задаволіць часткова. Я не будудаслоўна цытаваць заключную пастанову, скажу толькі, што яна мае, як на мяне, досыць прымірэнчы характар. Але ці прымірыла яна бакі ў сапраўднасці?
Іна Сяргееўна Галаўнёва, маці загінулага ў Афганістане старшага лейтэнанта Галаўнёва, па-ранейшаму на «сцяжыне вайны» — яна збіраецца падаваць касацыйную скаргу і судзіцца з пісьменніцай далей і далей. Што рухае гэтай жанчынай? Што рухае гэтай маці? Несуцешнае гора. Несуцешнае ў тым сэнсе, што чым далей сыходзіць у гісторыю афганская вайна, чым больш
выразна грамадства ўсведамляе, наколькі авантурнай была яе ідэя, тым больш бессэнсоўна выглядае гібель нашых хлопцаў на чужой зямлі... Таму і не прымае Іна Сяргееўна кнігу «Цынкавыя хлопчыкі». Бо для яе яна — абраза: для маці занадта непасільны гэты цяжар — аголеная праўда пра афганскую вайну.
Тарас Кецмур — былы кіроўца-«афганец» — другі пазоўнік гэтага грамадзянскага працэсу. Ягоны пазоў судом часткова задаволены; два глыбока псіхалагічныя, глыбока драматычныя эпізоды ў маналогу пад яго прозвішчам, якія, на мой погляд, сведчаць толькі пра тое, што вайна нікога не адпускае жывым, нават калі цэлыя рукі-ногі, прызнаныя, паводле патрабавання Кецмура, «абразай гонару і годнасці». Зрэшты, я нават гатовая зразумець Тараса. Памятаеце, ёсць такі афарызм: «Бойцеся першых парываў душы, яны могуць быць шчырымі»? Дык вось, ягоны маналог у «Цынкавых хлопчыках» — гэта, як на мяне, менавіта першы шчыры парыў душы пасля Афгана. Мінула чатыры гады. Змяніўся Тарас. I свет вакол яго. I яму, мабыць, хацелася б шмат чаго змяніць таксама і ў памяці пра мінулае, калі ўжо не ўдаецца гэтую памяць выкасаваць з душы зусім... А тут «Цынкавыя хлопчыкі» — што напісана пяром, не выйме і сякера.
Святлана Алексіевіч пакінула будынак суда пасля сканчэння працэсу — пасля чарговай адмовы суда ў хадайніцтве пісьменніцы пра літаратурную экспертызу. Алексіевіч лагічна пыталася: як можна судзіць дакументальную аповесць, не ведаючы асноваў жанру, не валодаючы азамі літаратурнай працы і не жадаючы ў дадатак ведаць думку прафесіяналаў? Але суд быў непахісны. Пасля другой адмовы ў літэкспертызе Святлана Алексіевіч пакінула залу пасяджэння. Пры гэтым яна сказала:
—Як чалавек... я папрасіла прабачэння за тое, што прынесла боль, за гэты недасканалы свет, у якім часта немагчыма нават прайсці па вуліцы, каб не закрануць іншага чалавека... Але як пісьменніца... Я не магу, не маю права прасіць прабачэння за сваю кнігу. За праўду!
Грамадзянскі працэс над С. Алексіевіч і яе кнігай «Цынкавыя хлопчыкі» — гэта нашая другая параза ў «афганскай» вайне...
Алена Малочка, «Народная газета», 23 снежня 1993 г.
У снежні 1993 года судовы марафон па абвінавачанні пісьменніцы Святланы Алексіевіч і яе кнігі «Цынкавыя хлопчыкі» ўрэшце скончыўся. Рашэнне суда: пісьменніца мусіць выбачыцца перад «афганцам» Тарасам Кецмурам, гонар і годнасць якога суд прызнаў «абражанымі часткова». Газеце «Комсомольская правда» беларускі суд, як нічога ніякага, прысудзіў надрукаваць абвяржэнне, а таксама пісьмовыя прабачэнні пісьменніцы і рэдакцыі.
Другой пазоўніцы — маці забітага ў Афганістане афіцэра Іне Сяргееўне Галаўнёвай — у позве адмоўлена, хоць суд прызнаў, што «частка звестак, прыпісаная аўтарству Галаўнёвай, не адпавядае рэчаіснасці». Позву Галаўнёвай суду давялося адхіліць, бо ў ходзе слуханняў была прадстаўленая касета з магнітафонным запісам выступаў Галаўнёвай некалькі гадоў таму на адным з мітынгаў, дзе яна цалкам падтрымлівае кнігу Алексіевіч.
Святлана Алексіевіч на гэтым судзе, у гэтым судаводстве і ў гэтай сістэме шанцаў на абарону сваёй чалавечай і прафесійнай годнасці не мела...
Спалохаўшыся сусветнага абурэння палітычным працэсам над мастацкім творам і яе аўтаркай, рэжысёры
беларускага трагіфарсу голасна сфармулявалі: «Гэта ні ўякім разе не суд над кнігай, не працэс супраць пісьменніцы і яе творчасці! А ўсяго толькі грамадзянская позва пра абарону гонару і годнасці, адрасаваная газеце «Комсомольская правда» з нагоды публікацыі 1990 года».
«А як жа быць з прэзумпцыяй невінаватасці?» — пацікавіліся пасля заканчэння працэсу ў суддзі Ждановіча старшыня Беларускай лігі правоў чалавека Яўген Новікаў і лідар Беларускай асацыяцыі свабодных сродкаў масавай інфармацыі Алесь Нікалайчанка.
Паводле Ждановіча, «прэзумпцыя невінаватасці дзейнічае толькі ў крымінальных справах». Калі б Галаўнёва і Кецмур абвінавацілі С.Алексіевіч у паклёпніцтве, то ў гэтым выпадку прэзумпцыя невінаватасці дзейнічала б, бо сам тэрмін «паклёпніцтва» належыць да крымінальнага кодэксу, і тады пазоўнікі мусілі б прад’явіць у суд рэчавыя доказы...
У выпадку ж грамадзянскае позвы па абароне гонару і годнасці прэзумпцыі невінаватасці ў Беларусі не існуе...
Магчыма, з грамадзянскага працэс плаўна перацячэ ў крымінальны — пазоўніца Галаўнёва паабяцала і казала пра гэта як пра сваю мэту.
Да беларускіх пракамуністычных газет, якія цкуюць пісьменніцу, далучылася «Комсомольская правда» — артыкул-паслямова за 30 снежня 1993 года, падпісаны Віктарам Панамаровым.
Святлане Алексіевіч «падалося, што за спінамі мацярок генеральскія пагоны», а ў іх «за спінамі — і гэта дакладна — магілы сыноў. Яны, а не пісьменніца, ардэнаносец, лаўрэатка, патрабуюць абароны. Калі тут і адбываецца акт грамадзянскай экзекуцыі, то ніяк не над пісьменніцай», — мітусліва і дэмагагічна
спяшаецца «Камсамолка» адхрысціцца ад Святланы Алексіевіч.
Гэта пралог да афіцыйнага выбачэння, як спроба перакаванага голасу — з новага на стары. Як і назва: «Хлопчыкі цынкавыя. Пісьменнікі — усё больш жалезныя». А журналісты і рэдактары «Комсомольской правды» — усё больш гутаперчавыя?
Праўда заўсёды дорага каштавала таму, хто яе прамаўляў. Адмова ж ад праўды заўсёды прыносіла маладушным бедствы. Але, здаецца, не было ў сучаснай гісторыі болып безнадзейнага і ўсёабдымнага няшчасця, чым добраахвотнае самаразбурэнне чалавечай натуры падданымі камунізму, калі ад людзей, паводле выразу Міхаіла Булгакава, застаюцца «толькі дымлівыя дзіркі».
Дымлівыя дзіркі на савецкім папялішчы...
Іна Рагачый
«Русская мысль», 20-26 студзеня 1994 г.
За дзесяць гадоў афганскай авантуры праз яе былі прапушчаныя многія мільёны людзей, павязаныя ў выніку не адным толькі пачуццём любові да савецкай радзімы, але і нечым іншым, нашмат больш істотным. Частка іх загінула, і мы па-хрысціянску смуткуем пра іх заўчасную смерць, шануем боль фізічных і душэўных ранаў, нанесеных іх родным і блізкім. Але наўрад ці сёння магчыма ўхіліцца ад разумення таго, што яны — не героі з іх бясспрэчным правам на ўсенароднае пакланенне, а ўсяго толькі вартыя жалю ахвяры. Ці ўсведамляюць гэта самі «афганцы»? 3 усяго, аднак, вынікае, што болыпасці з іх гэта пакуль што не пад сілу. Падобныя да іх ваенным лёсам амерыканскія «героі В’етнама», зразумеўшы сапраўдную сутнасць свайго гераізму,
кінулі прэзідэнту атрыманыя ад яго медалі, нашыя ж, здаецца, здольныя толькі ганарыцца афганскімі ўзнагародамі. Хто з іх задумаўся: за што насамрэч яны атрыманыя? Добра б гэтыя ўзнагароды сёння служылі толькі нагодай для атрымання льготаў ды прывілеяў, пагоняй за якімі ахопленае ўсё нашае згалелае грамадства. Але прэтэнзіі ў іх уладальнікаў шырэйшыя. Нядаўна ў Мінску на адным з афганскіх мітынгаў была адкрыта выказаная далёкасяжная прэтэнзія на ўладу ў Беларусі. Што ж, сёння такія заявы небеспадстаўныя. Карыстаючыся маральнай разгубленасцю, што пануе ў грамадстве (Афган — брудная вайна, але яе ўдзельнікі — героі-інтэрнацыяналісты), можна дасягнуць чаго заўгодна. У гэтых умовах маці тых, хто загінуў, — удзячны матэрыял у руках былых і цяперашніх чырвоных і карычневых, што паўсюдна набываюць другое, новае дыханне. I мацяркамі карыстаюцца — напоўніцу эксплуатуюць іх праведны гнеў, іх святы смутак. Як эксплуатавалі ў свой час камуністычную ідэйнасць і патрыятызм іх забітых сыноў. Увогуле, разлік бяспройгрышны: хто кіне каменем у засмучаную маці? Але за спінамі маці з іхным горам злавесна праглядаюцца знаёмыя шыракаплечыя фігуры, і дарэмна аўтар «Комсомольской правды» ўдае, што нікога там не бачыць. Што «не ў генералах за іх спінамі справа»...
Злавесны подых імперскай палітыкі, не да канца рэалізаваны ў Афганістане, усё больш выразна адчуваецца ў Беларусі. Суд над Святланай Алексіевіч — толькі складовая частка, адзін эпізод у доўгім ланцугу прыхаваных і адкрытых праяваў такога кшталту. Тугой па вялікай дзяржаве і цёплых морах жыве не толькі партыя Жырыноўскага, прыхільнікаў якой нямала і ў Беларусі. «Страсянуць» посттаталітарнае грамадства, «з’яднаць»
яго новай крывёй — вось сродак для дасягнення ўсё той жа мэты — зрынутага ідэалу ўчорашняга дня...
Васіль Быкаў
«Лйтературная газета», 26 студзеня 1994 г.
.. .He, не за праўду вайны была гэтая жорсткая барацьба з судовым разборам. Барацьба ішла за жывую, чалавечую душу, за яе права на існаванне ў нашым халодным і няўтульным свеце, якая толькі і можа зрабіцца перашкодай на шляху вайны. Вайна будзе цягнуцца датуль, пакуль яна шалее ў нашых разгубленых розумах. Бо яна — толькі непазбежны вынік злосці і зла, што назбіраліся ў душах...
У гэтым сэнсе словы забітага афіцэра робяцца сімвалічнымі і прарочымі: «Я, канечне, вярнуся, я заўсёды вяртаўся...». (3 дзённіка старшага лейтэнанта Юрыя Галаўнёва.)
Пётр Ткачэнка
«Во славу Родйны», 15-22 сакавіка 1994 г.
ЗМЕСТ
ПРАЛОГ 7
3 НАТАТНІКАЎ (НА ВАЙНЕ) 14
Чэрвень 1986 года 14
Верасень 1988 года 16
ДЗЕНЬ ПЕРШЫ «Бо многія прыйдуць пад імем Маім...» 31
ДЗЕНЬ ДРУГІ «А другі памірае з душою засмучанаю...» 113
ДЗЕНЬ ТРЭЦІ
«Не звяртайцеся да закліначоў мёртвых, і да чарадзеяў не хадзеце» 195
POST MORTEM 269
СУД НАД «ЦЫНКАВЫМІ ХЛОПЧЫКАМІ» (гісторыя ў дакументах) 273
12 +
Святлана Аляксандраўна Алексіевіч
ГАЛАСЫ УТОПІІ | КНІГА ТРЭЦЯЯ
ЦЫНКАВЫЯ ХЛОПЧЫКІ
Рэдактар Уладзімір Арлоў
Карэктар Віктар Жыбуль
Дызайн вокладкі Арцём Масюкевіч
Падпісана да друку 19.04.2018. Фармат 60х 100/32.
Аб’ём 11,96 умоўн. друк. арк. Папера афсетная. Друк афсетны.
Гарнітура Charter ІТС. Aeroport. Наклад 5000. Заказ 3427/18.
Выдавец Logvino literatures namai
J. Savickio g. 4, LT-01108 Vilnius
lohvinau.by
Друк OOO «НПК Парето-Прннт»
У каморцы за актавай залай напрыканцы 80-х часта чуліся «афганскія» песні. У іх былі гераізм і рамантыка, шмат чаго было — апроч непрыгожай праўды. Было пра лютых душманаў, не было пра лютасць «нашых». Было пра бацькаўшчыну, не было пра дзедаўшчыну. Было пра дзяўчат, што чакалі хлопцаў «адтуль». He было пра дзяўчат, што самі паехалі служыць, а потым лічыліся прастытуткамі, бо а як жа іначай? Было пра маці, чый сын не вярнуўся з вайны. He было пра маці, чый сын вярнуўся і стаў злачынцам — тут, у мірны час, бо вайна зрабіла з яго забойцу. «Восемдзесят, дзевяноста, сто...» — лічыла зязюля гады ў сне салдата. А на яве — самалёты з «грузам-200».
Усё гэта — і шмат чаго яшчэ — у кнізе Святланы Алексіевіч «Цынкавыя хлопчыкі». Хор трагічных галасоў, якія сплятаюцца ў вялікую споведэь. Мастацкі дакумент, што не пакіне свайго чытача ранейшым. Сусветнага класу літаратура нон-фікшк, ушанаваная ўсімі магчымымі ўзнагародамі. Найноўшая гісторыя, якая ніяк не робіцца нашым мінулым, бо зусім побач зноў і зноў выбухаюць несправядлівыя войны. Дый ці наогул бываюць яны справядлівыя?
АНДРЭЙ ХАДАНОВІЧ

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.