Чытво  Чарльз Букоўскі

Чытво

Чарльз Букоўскі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 484с.
Вільня 2018
35 МБ

 
Charles Bukowski
PULP
Santa Rosa, Ca Black Sparrow Press 1994
Серыя «Амерыканка»
Чарлз Букоўскі
ЧЫТВО
3 англійскай мовы пераклаў Ігар Кулікоў
Вільня Логвінаў 2018
Серыя «Амерыканка» заснаваная ў 2017 годзе Рэдактарка серыі Марыя Мартысевіч
Пераклад з англійскай Ігара Кулікова паводле выдання: Charles Bukowski. Pulp. Santa Rosa, Ca:
Black Sparrow Press, 1994.
Чытво I Чарлз Букоўскі; nep. з англ. I. Кулікова. — Вільня: Логвінаў, 2018. — 484 с.
У «Ладдзі роспачы» Уладзіміра Караткевіча Смерць прыходзіць да героя, каб згуляць з ім у шахматы. У «Чытве» Чарлза Букоўскі Лэдзі Смерць прыходзіць да героя, каб замовіць яму дэтэктыўнае расследаванне. Аўтар гуляецца са штампамі бульварнай літаратуры, ствараючы адначасова і дэтэктыў, і пародыю на яго.
Published by arrangement with Ecco, an imprint of HarperCollins Publishers.
© Charles Bukowski, 1994
© Кулікоў I. M., пераклад
на беларускую мову, 2018
© Logvino literaturos namai, 2018
ISBN 978-609-8213-39-3
Дрэннай літаратуры прысьвячаецца
Я сядзеў у сваім офісе, арэнда даўно скончылася, і Маккелві ўжо рабіў пэўныя захады, каб мяне выселіць. На вуліцы скварыла, як у пекле, а кандыцыянэр не працаваў. Па стале поўзала муха. Я працягнуў далонь і выдаліў яе з гульні. Выцер руку аб правую калашыну — і тут зазваніў тэлефон.
Я зьняў слухаўку.
— Алё, — сказаў я.
— Сэліна чытаў? — спытаў жаночы голас. Ён гучаў досыць сэксуальна. У мяне не было жанчыны ўжо некаторы час. Гадоў дваццаць.
— Сэліна? — перапытаў я. — Гм-м-м...
— Мне патрэбны Сэлін, — паўтарыла яна.
Такі сэксуальны голас, трасца, ён пачынаў мне падабацца.
— Сэліна? — зноў перапытаў я. — Навошта вы яго шукаеце? Гаварыце, не маўчыце...
— Зашпіліся.
Я зірнуў на прарэх.
— Як вы здагадаліся?
— Няважна. Мне патрэбны Сэлін.
— Сэлін памёр.
— He. I я хачу, каб ты яго знайшоў.
— Я знайду хіба што косткі.
— Ды не, ёлупень, ён жывы.
— I дзе ж ён жывы?
— У Галівудзе. Я чула, ён бадзяецца каля кнігарні Рэда Калдоўскі.
— Тады чаму вы самі ня знойдзеце яго?
— Бо спачатку я хачу пераканацца, што ён сапраўдны Сэлін. Мне трэба ведаць дакладна.
— Але чаму вы пазванілі менавіта мне? У гэтым горадзе кожны хрэн — дэтэктыў.
— Цябе рэкамэндаваў Джон Бартан.
— А, Бартан. Паслухайце, мне трэба штосьці накшталт авансу. I сустрэцца з вамі асабіста.
— Я буду ў цябе праз пару хвілін.
Яна павесіла слухаўку. Я зашпіліўся.
I стаў чакаць.
Яна ўвайшла.
Халера, яна што, зьдзекуецца? Сукенка абцягвала яе так, што здавалася, зараз лопне ў швох. Налягае на шакалядкі. Высачэзныя абцасы нагадвалі хадулі. Яна ішла, як п'яны калека, хістаючыся на ўсе бакі. Галавакружны набор формаў.
— Сядайце, лэдзі, — сказаў я.
Яна села, закінуўшы нагу на нагу, трасца, ледзь ня выбіла мне вока.
— Рады вас бачыць.
— Зрабі ласку, не вытрашчайся.
Нічога новага ты не пабачыш.
— А вось тут вы памыляецеся.
Дарэчы, як вас завуць?
— Лэдзі Сьмерць.
— Лэдзі Сьмерць? Вы з цырку?
Кіно?
— He.
— Дзе нарадзіліся?
— Гэта няважна.
— Год нараджэньня?
— Спрабуеш жартаваць?
— He, спрабую сабраць трохі інфармацыі...
Я разгубіўся і стаў пазіраць на ейныя ногі. Мяне заўжды цягнула да жаночых ног. Гэта было першае,
што я пабачыў, калі нарадзіўся. Але тады я намагаўся выбрацца вонкі. 3 тых часоў я працую ў супрацьлеглым кірунку, і справы йдуць досыць пагана.
Яна пстрыкнула пальцамі.
— Ты што, заснуў?
— Га? — я паглядзеў на яе.
— Сэлін. Забыўся?
— Дзетам!
Я разагнуў сашчэпку й тыцнуў у ейны бок.
— Мне патрэбны чэк за паслугі.
— Вядома, — яна ўсьміхнулася. — Твае расцэны?
— Шэсьць баксаў за гадзіну.
Яна дастала чэкавую кніжку, крэмзанула подпіс, вырвала чэк
і шпурнула мне. Ён прызямліўся на стол. Я падняў. 240 баксаў. Столькі купіла я ня бачыў з тых часоў, як выйграў на скачках у Галівуд-парку ў 1988-м.
— Дзякую, лэдзі...
— Сьмерць, — падказала яна.
— Ага, — сказаў я. — А цяпер раскажыце трохі пра гэтак званага Сэліна. Вы штосьці казалі пра кнігарню?
— Карацей, ён бадзяецца каля Рэдавай кнігарні, гартае кніжкі... Распытвае пра Фолкнэра, Карсан Маккалерс. Чарлза Мэнсана...
— Бадзяецца каля кнігарні? Гм...
— Ну, — сказала яна, — ты ж ведаеш Рэда. Ён любіць выганяць людзей з крамы. Чалавек можа патра-
іб
ціць тысячу баксаў, але варта яму затрымацца, як Рэд пачынае раўсьці: «А чаму б табе не зваліць адсюль к чорту?» Рэд — добры хлапец, хоць і з заскокамі. Карацей, ён вечна выкідае Сэліна з крамы, і той цягнецца ў бар Мусо, дзе пачынае жлукціць. Празь дзень-другі ён вяртаецца, і ўсё паўтараецца.
— Сэлін памёр. Сэлін і Гэмінгўэй памерлі з розьніцай у адзін дзень. Трыццаць два гады таму.
— Я ведаю пра Гэмінгўэя. Ён у мяне.
— Вы ўпэўнены, што гэта Гэмінгўэй?
— Угу.
— Тадызьякойласкі вы няўпэўнены, што гэты Сэлін — той самы Сэлін?
— Ня ведаю. Штосьці замінае. Такога раней не было. Магчыма, я проста задоўга ў гульні. Таму я прыйшла да цябе. Бартан сказаў, што на цябе можна разьлічваць.
— Значыць, вы думаеце, сапраўдны Сэлін яшчэ жывы? I ён вам патрэбны?
— Страшэнна, коцік.
— Білэйн. Нік Білэйн.
— Добра, Білэйн. Я хачу быць упэўненай. Гэта мае быць сапраўдны Сэлін, а не ягоны грэбаны фанат. Іх цяпер многа разьвялося.
— Знаем.
— Ну вось і займіся гэтым. Мне патрэбны найлепшы пісьменьнік Францыі. Я занадта доўга чакала.
Яна паднялася й выйшла з офісу. Такога азадка я ніколі яшчэ ня бачыў. Словы тут бясьсільныя. Усё бясьсільнае. А цяпер пакіньце мяне. Я хачу падумаць пра гэта.
Наступнага дня я скасаваў сваё выступленьне ў Гандлёвай палаце ў Палм Спрынгс.
Ішоў дождж. Столь працякала. Дождж капаў згары: плясь, плясь, плясь, плясь, плясь, плясь, плясь, плясь, плясь, плясь, плясь, плясь, плясь, плясь, плясь, плясь, плясь...
Я саграваўся сакэ. I каго ж яно сагравала? Чысты нуль. Мне было 55 гадоў, а я нават ня меў гаршка,
каб падставіць пад капеж. Бацька мяне папярэджваў: скончыш тым, што будзеш ганяць лысага на чужым падворку ў Арканзасе. Ну што ж, час яшчэ ёсьць. Аўтобусы езьдзяць туды штодзень. Але ад іх у мяне запор, да таго ж там заўсёды храпе які-небудзь стары ёлупень са сьмярдзючай барадой. Лепей заняцца Сэлінам.
Ці быў Сэлін Сэлінам або ён быў кімсьці іншым? Часам я сумняваўся, што ведаю, хто я такі сам. Ну добра, я Нікі Білэйн. А мо й не. Нехта вось крыкне: «Гэй, Гары! Гары Мартэл!» I я, бадай, адгукнуся: «Га, што такое?» Тобок я мог бы быць кім заўгодна, якая, зрэшты, розьніца? Што ўжо такога ў імені?
Жыцьцё — дзіўная штука, не? У бэйсбольную каманду мяне заўжды набіралі апошнім, бо ведалі, што я мог зашпурнуць іхні блядзкі мяч да самага Дэнвэру. Зайздросныя сьвіньні!
Я быў таленавіты, я й цяпер таленавіты. Часам я глядзеў на свае рукі й разумеў, што мог бы стаць вялікім піяністам ці накшталт таго. Але што насамрэч рабілі мае рукі? Чухалі яйцы, выпісвалі чэкі, завязвалі матузкі, спускалі ваду ва ўнітазе. Я змарнаваў свае рукі. I глузды.
Я сядзеў пад дажджом.
Зазваніў тэлефон. Я выцер яго насуха пратэрмінавай падатковай дэклярацыяй і падняў слухаўку.
— Нік Білэйн, — сказаў я. Ці ўсёткі Гары Мартэл?
— Гэта Джон Бартан, — пачуўся голас.
— А, гэта вы рэкамэндавалі мяне. Дзякуй.
— Я назіраю за вамі апошнім часам. У вас талент. Сыраваты, праўда, але гэта яго толькі красіць.
— Прыемна чуць. Але справы ідуць пагана.
— Я назіраю за вамі. Проста трымайцеся, і ўсё наладзіцца.
— Ага. Дык што я магу для вас зрабіць, містэр Бартан?
— Я шукаю Чырвонага Вераб'я.
— Чырвонага Вераб'я? Гэта што яшчэ за дрэнь?
— Я ўпэўнены, што ён існуе. Я проста хачу знайсьці яго, хачу, каб вы адшукалі яго.
— Ёсьць зачэпкі?
— He, але я ўпэўнены, што Чырвоны Верабей непадалёк.
— У гэтага Чырвонага Вераб'я што, імені няма?
— Што вы маеце на ўвазе?
— Я маю на ўвазе імя. Тыпу Генры. Абнэр там. Або Сэлін.
— He, проста Чырвоны Верабей, і я ведаю, вы зможаце яго знайсьці. Я веру ў вас.
— Гэта абыдзецца вам у капеечку, містэр Бартан.
— Калі вы знойдзеце Чырвонага Вераб'я, я буду выплачваць
вам сто даляраў на месяц да канца жыцьця.
— Гм... Паслухайце, як наконт таго, каб выплаціць мне ўсё адразу?
— He, Нік, вы зглуміце ўсё на скачках.
— Ну добра, містэр Бартан, пакіньце мне нумар свайго тэлефону, і я займуся гэтым.
Бартан прадыктаваў нумар, затым сказаў:
— Я запраўды веру ў вас, Білэйн.
I павесіў слухаўку.
Ну, справы пайшлі ўгору. Праўда, столь менш працякаць ня стала. Я змахнуў пару кропляў, глынуў сакэ, скруціў папяросу, запаліў, зрабіў зацяжку і трохі закерхаўся.
Затым начапіў свой брунатны капялюш, уключыў самаадказьнік, павольна падышоў да выхаду, адчыніў дзьверы — і сутыкнуўся з Маккелві. У яго былі шырозныя грудзі і плечы, быццам ён насіў ватовыя накладкі.
— Тэрмін арэнды выйшаў, смаркач! — працадзіў ён праз зубы. — Падымай сваю сраку ды вымятайся!
I тут я заўважыў ягоны трыбух. Ён быў падобны да кучы гаўна, і я штосілы змазаў па ім кулаком. Маккелві скурчыўся, няўдала сустрэўся з маім каленам. Упаў, сяк-так адкаціўся ўбок. Убогае відовішча. Я падышоў, выцягнуўягоны гаманец. Парнаграфічныя здымкі дзяцей.
Я падумаў, мо забіць яго. Але абмежаваўся тым, што забраў крэдытку, даў высьпятка ды спусьціўся на ліфце.
Я вырашыўсхадзіцьда Рэда.За рулём я вечна нарываўся на штрафы за няправільную паркоўку, а платных стаянак я дазволіць сабе ня мог.
Трохі прыгнечаны, я крочыў у бок кнігарні. Чалавек нарадзіўся, каб памерці. Што гэта значыла? Бадзяцца й чакаць. Чакаць свайго цягніка. Чакаць вялікіх цыцак у гатэлі дзе-небудзь у Лас-Вэгасе адной са жнівеньскіх начэй. Чакаць, пакуль на гары пёрне рак. Чакаць, пакуль у каровы вырастуць крылы. I бадзяцца.
Рэд быў на месцы.
— Табе пашэнціла,— сказаўён,— якраз разьмінуўся з гэтым п'янтосам Чынаскі. Выхваляўся тут, што атрымаў новыя паштовыя вагі.
— Забудзь, — сказаў я. — У цябе ёсьць «Калі я памірала» з Фолкнэравым аўтографам?
— Вядома.
— I колькі?
— 2800 даляраў.
— Я падумаю...
— Пачакай хвілінку.
Рэд павярнуўся да нейкага хлопца, які гартаў «Дамоў няма вяртаньня». Першае выданьне.
— Будзь ласкавы, пастаў кнігу назад у шафу ды лезь у сраку!
Хлопец быў хударлявы, зусім згорблены. На ім было штосьці накшталт жоўтага гумовага камбінэзона. Ён паставіў кнігу на месца і прайшоў паўз нас да выхаду, уваччу блішчэлі сьлёзы. Дождж на дварэ ўжо скончыўся. Ягоны камбінэзон быў непатрэбны.
Рэд павярнуўся да мяне.
— Можаш уявіць, некаторыя прыходзяць сюды з марозівам!
— Я магу ўявіць і горшае.
Тут я заўважыў, што ў краме быў яшчэ адзін чалавек. Ён стаяў каля задняй сьцяны. Напэўна, я пазнаў яго са здымкаў. Сэлін. Сэлін?
Я паволына падышоў да яго. Зусім блізка. Нават змог пабачыць, што
ён чытае. Томас Ман, «Чароўная гара».
Ён заўважыў мяне.
— У гэтага чувака ёсьць адна праблема, — сказаў ён, падымаючы кнігу.
— Iякая ж?
— Ён уважае нуду за Мастацтва.
Ён вярнуў кнігу на паліцу. I стаіць далей перада мной, рыхтык Сэлін.
Я глядзеў на яго.
— Неймаверна, — сказаў я.
— Што? — спытаўся ён.
— Я думаў, вы памерлі.
Ён зірнуў на мяне.
— Я таксама думаў, што вы памерлі, — адказаў ён.
Мы стаялі ды глядзелі адзін на аднаго.
I тут я пачуў Рэда.
— Гэй, ты! — зароў ён. — ПАЛЕЗЬ У СРАКУ!
Акрамя яго ў краме былі толькі мы двое.
— Каму з нас лезьці ў сраку? — спытаўся я.
— Таму, які падобны да Сэліна! ПАЛЕЗЬ У СРАКУ!
— Але чаму? — спытаўся я.
— Я адразу бачу, калі чалавек не зьбіраецца нічога купляць!
Сэлін — ці хто гэта быў — рушыў да дзьвярэй. Я пайшоў за ім.
Ён выйшаў на бульвар і спыніўся ля газэтнага шапіка.
Шапік быў там, колькі я сябе памятаю. Я ўспомніў, як гадоў трыццаць таму стаяў каля яго з трыма шлындамі. Я адвёў іх да сябе, і адна зь іх стала драчыць майму сабаку. Ім падалося гэта забаўным. Яны былі бухія й наваленыя. Потым адна са шлындаў пайшла ў лазенку, дзе ўпала, разьбіла голаў аб унітаз і заліла ўсё крывёю. Прыйшлося намачыць вялікі ручнік і выціраць. Потым я паклаў яе ў ложак, пасядзеў зь дзьвюма астатнімі, пасьля чаго яны саскочылі. Тая, што была ў ложку, засталася яшчэ на чацьвёра содняў, выпіла ўсё маё бухло й расказала пра двух сваіх дзяцей, што засталіся ва ўсходнім Канзас-сіці.
Мужык — Сэлін? — стаяў каля шапіка й чытаў часопіс. Падышоўшы бліжэй, я разгледзеў, што гэта «Нью-ёркер». Ён палажыўяго на месца й паглядзеў на мяне.
— У іх толькі адна праблема, — сказаў ён.
— Якая?
— Яны проста ня ўмеюць пісаць. Аніхто.
Міма праяжджала пустая таксоўка.
— Гэй, таксі! — крыкнуў Сэлін.
Машына прытармазіла, ён скочыў да яе, заднія дзьверцы адчыніліся, і ён апынуўся ўнутры.
— ГЭЙ! — закрычаў я. — Я ХАЦЕЎ СПЫТАЦЦА!
Таксоўка рынулася ў бок Галівудзкага бульвару. Сэлін адкінуўся назад, высунуў з акна руку, паказаў мне фак і зьнік.
Першая таксоўка ў гэтым раёне за апошнія гадоў дзесяць. Я маю на ўвазе, пустая, без пасажыра.
Дождж скончыўся, але хандра не адпускала. Стала неяк золка, і вакол патыхала так, быццам хтосыці набзьдзеў.
Я перасмыкнуўся й пайшоў да Мусо.
Цяпер я меў крэдытку. I быў жывы. Здаецца. Нават стаў пачувацца як Нік Білэйн. Я йшоў і напяваў сабе пад нос Эрыка Коўтса.
Сваё пекла кожны стварае сам.
Я ўдакладніў наконт Сэліна ў слоўніку Ўэбстара. 1891-1961. На дварэ быў 1993. Калі ён яшчэ жывы, значыць, яму сто два. Наўды, што Лэдзі Сьмерць шукае яго.
А таму мужыку з кнігарні соракпяцьдзясят. Ну, вось і ўсё. Гэта не Сэлін. Або ён знайшоў спосаб, як абмінуць старэныне. Вунь кіназоркі, напрыклад, перасаджваюць сабе скуру са сракі на твар. На азадку скура
пакрываецца маршчакамі пазьней за ўсё. Да канца жыцьця яны гойсаюць са сракамі заміж твараў. Ці пайшоў бы на гэта Сэлін? Хто ўвогуле хацеў бы дажыць да ста двух? Толькі дурань. Нашто Сэліну тут затрымлівацца? Ад усяго гэтага патыхала вар'яцтвам. I ад Лэдзі Сьмерць. I ад мяне. I ад пілётаў авіялайнэраў. Ніколі не глядзеце на пілётаў. Проста сядайце ў самалёт і адразу замаўляйце бухло.
Я назіраў, як трахаліся дзьве мухі, потым вырашыў пазваніць Лэдзі Сьмерць. Я расшпіліў прарэх і стаў чакаць.
— Алё, — пачуўся ейны голас.
— Гм... — сказаўя.
— Што? А, гэта ты, Білэйн. Як прасоўваецца справа?
— Сэлін памёр, ён нарадзіўся ў 1891.
— Я ведаю даты, Білэйн. Паслухай, я знаю, што ён разгульвае жывы... дзесьці непадалёк... магчыма, той мужык з кнігарні і ёсьць ён. Ты ўжо маеш нейкія зачэпкі? Мне патрэбны гэты мужык. Вельмі.
— Гм... — сказаў я.
— Зашпіліся!
— Га?
— Дурню, я сказала: «Зашпіліся!»
— А, добра...
— Мне патрэбныя запраўдныя доказы, што той мужык — гэта ён або ня ён! Я табе гаварыла, нейкая
халера замінае мне зрабіць гэта самой. Бартан рэкамэндаваў цябе, ён сказаў, што ты адзін з найлепшых.
— Атож! Дарэчы, я цяпер працую і на Бартана таксама. Спрабую знайсьці Чырвонага Вераб'я. Што вы думаеце на гэты конт?
— Слухай, Білэйн, разьбярэсься з Сэлінам, і я скажу табе, дзе шукаць Вераб'я.
— Праўда? Я 6 усё для вас зрабіў.
— Напрыклад?
— Ну, я забіў бы свайго ручнога прусака, я б адсьцябаў папругай сваю маці, калі б яна была тут, я б...
— До чаўпці! А то я пачынаю думаць, што Бартан падсунуў мне сьвіньню. Таму давай варушыся!
Або разлузваеш гэтага Сэліна, або я прыходжу па цябе.
— Хвіліначку, лэдзі!
На тым канцы проваду пачуліся гудкі. Я палажыў слухаўку.
Халера, да мяне яна дабярэцца адным скокам.
Трэба брацца за работу.
Я агледзеўся, шукаючы новую муху.
Тут дзьверы расчыніліся і ў пакой уваліўся Маккелві. За ім грувасьцілася вялізная куча недаразьвітага дзярма. Маккелві паглядзеў на мяне, затым кіўнуў у бок кучы.
— Гэта Томі.
Томі паглядзеў на мяне маленькімі мутнымі вачыма.
— Прывітаньне, — сказаў ён.
Маккелві злосна ашчэрыўся.
— Білэйн, Томі прыйшоў сюды толькі з адной мэтай — нясьпешна зьбіць цябе да стану крывавага курынага памёту. Праўда, Томі?
— Угу, — сказаў Томі.
Важыў ён кіляў 170. Нават калі яго пагаліць, застанецца яшчэ 165.
Я ветліва ўсьміхнуўся.
— Паслухай, Томі, ты ж мяне ня ведаеш, так?
— Угу.
— Тады чаму ты хочаш зрабіць мне балюча?
— Бо гэтак мне сказаў містэр Маккелві.
— Томі, калі б містэр Маккелві сказаўтабе выпіць сваё пі-пі,ты б выпіў?
— He чмуці мне хлопца! — абурыўся Маккелві.
— Томі, ты зьеў бы какашкі свае маці толькі таму, што містэр Маккелві сказаў табе зьесьці какашкі свае маці?
— Га?
— Заторкніся, Білэйн! Тут размаўляю я!
Ён павярнуўся да Томі.
— А цяпер я хачу, каб ты пашкуматаў яго, як старую газэту, растузай яго ды выкіні нахуй у вакно, дапяў?
— Дапяў, містэр Маккелві.
— Дык чаго ты чакаеш? За работу, блядзь!
Томі рушыў у мой бок. Я выцягнуў з шуфлядкі рэвальвэр і нацэліў яго на тушу Томі.
— Стаяць, Томі, a то пачырванееш, як стэнфардзкая футболка!
— Гэта што яшчэ за хуйня? — спытаўся Маккелві.
— Дэтэктыў без валыны — усё адно што рыба з парасонам. Або гадзіньнік бяз стрэлак.
— Білэйн, ты вярзеш лухту.
— Ведаю, мне гаварылі. Лепей скажы свайму бамбізу падацца назад, інакш я зраблю ў ім такую дзірку, што змагу пракінуць празь яе грэйпфрут!
— Томі, — сказаў Маккелві, — хадзі сюды і стань перада мной.
Яны сталі гужам. Я раздумваў, што зь імі рабіць. Задача была ня зь лёгкіх. Я ніколі не атрымліваў окс-
фардзкай стыпэндыі. Біялёгію я праспаў, а матэматыка была мне не па змозе. Але нейкім чынам я ўсётакі выжыў.
Здаецца.
У кожным разе, карты выпалі на маю руку. I трэба гэтым скарыстацца. Цяпер або ніколі. Надыходзіў верасень. Вароны зьбіраліся ў зграі. Сонца сплывала крывёю.
— Так, Томі, — сказаў я, — станавіся на карачкі! Хутчэй!
Ён глядзеў на мяне так, быццам дрэнна чуў.
Я ўсьміхнуўся і зьняў рэвальвэр з засьцерагальніка.
Томі быў тупы, але не безнадзейна.
Ён упаў на карачкі, страсянуўшы ўвесь шосты паверх ня горш, чым землятрус на 5,9 балаў. Мой фальшывы Далі ўпаў на падлогу. Той, на якім растоплены гадзіньнік.
Выцягнуўшыся на падлозе, як Вялікі каньён, Томі паглядзеў на мяне.
— А цяпер, Томі, ты будзеш слонікам, а містэр Маккелві — тваім ездаком, зразумеў?
— Га? — спытаўся Томі.
Я паглядзеў на Маккелві.
— Давай залазь. Чаго чакаеш?!
— Білэйн, ты што — псых?
— Хто ведае? Вар'яцтва — рэч адносная. Хто вызначае норму?
— Ня ведаю, — сказаў Маккелві.
— Тады залазь!
— Добра, добра! Але такіх праблем з высяленьнем у мяне яшчэ не было.
— Залазь, блядзь!
Маккелві ўскараскаўся на сьпіну Томі. Трэба прызнаць, гэта было няпроста. Ледзь не парваў сабе сраку.
— Цудоўна, — сказаў я. — А цяпер, Томі, то-бок слонік, адвязі містэра Маккелві да ліфта. Пайшоў!
Томі пачаў паўзьці праз офіс.
— Білэйн, — сказаў Маккелві, — ты яшчэ заплаціш за гэта. Клянуся матнёю свае маці!
— Толькі паспрабуй, Маккелві, і я адарву табе хер ды выкіну на сьметнік!
Я адчыніў дзьверы, і Томі Bblnay's на пляцоўку разам са сваім ездаком.
Пакуль ён поўз да ліфта, я засунуў рэвальвэр у кішэнь плашча і на штосьці натыкнуўся — гэта была скамечаная паперка. Я дастаў яе. Мой пісьмовы выпыт на аднаўленьне кіравецкіх правоў. Усё пакасаванае чырвоным. Я праваліўтэст.
Я кінуў паперку цераз плячо ды пайшоў за сваімі знаёмцамі.
Мы апынуліся каля ліфта, я націснуў на гузік.
Я стаяў і напяваў сабе пад нос урывак з «Кармэн».
Зьнянацку, сам ня ведаю чаму, я ўспомніў, як некалі чытаў пра
Джымі Фокса, якога знайшлі мёртвым у гатэлі дзесьці ў ебянях. Файны быў гулец. А памёр сярод TapaKan оў.
Прыехаў ліфт. Дзьверы адчыніліся, і я даў Томі высьпятка. Ён запоўз у кабіну, везучы Маккелві. У ліфце стаялі тры чалавекі з газэтамі.
Яны нават не адарваліся ад чытаньня. Ліфт паехаў уніз.
Я ж пайшоў пешкі. Пара падумаць пра свае лішнія трынаццаць кіляў.
Я налічыў 176 прыступак і апынуўся на першым паверсе. Падышоў да шапіка, купіў сігару й праграмку бягоў. Ліфт быў на падыходзе.
Я выйшаў надвор і рашуча пашыбаваў праз смог. У мяне былі
блакітныя вочы, старыя чаравікі, і ніхто мяне не любіў. Але ў мяне былі справы.
У мяне, Нікі Білэйна, прыватнага дэтэктыва.
На жаль, папаўдні я апынуўся на гіпадроме, дзе і пратырчаў да вечара, пасьля чаго напіўся. Але час ня быў змарнаваны — я разважаў, аналізаваў факты. Карацей, трымаў усё пад кантролем. Адказ мог прыйсьці ўлюбы час. Ня йначай.
Наступнага дня я рызыкнуў і вярнуўся ў офіс. Зрэшты, што за дэтэктыў бяз офісу?
Я адчыніў дзьверы, і хто, вы думаеце, сядзеў за маім сталом? He, не Сэлін. I не Чырвоны Верабей. Гэта быў Маккелві. Ён адарыў мяне нацягнутай, саладжавай усьмешкай.
— Дабрыдзень, Білэйн, як маюцца твае яйцы?
— Чаму ты пытаесься? Хочаш зірнуць?
— He, дзякуй.
Ён пачухаў свае й пазяхнуў.
— Ну што, сябра мой Нікі, тваю арэнду аплаціў нейкі таемны дабрадзей — на год уперад.
Лэдзі Сьмерць гуляецца з табою, прамовіў голас у маёй галаве.
— Я яго ведаю? — спытаўся я.
— Я пакляўся гонарам маці не выдаваць імені.
— Гонарам маці? Ды ў ёй пабывала больш хуёў, чым у прыбіральні на рагу!
Маккелві ўскочыў з-за стала.
— Цішэй, — сказаў я, — а то я табе ногі павырываю.
— А ты не чапляйся да маёй маці.
— Вялікае сьвята. Палова гораду ўжо пасьпела.
Маккелві абагнуў стол і сунуў да мяне.
— Давай, падыходзь, — сказаў я, — і я нацягну табе сраку на галаву.
Ён спыніўся. Калі мяне дастаюць, я здольны спужаць да сьмерці.
— Правільны выбар, — сказаў я. — А цяпер выкладвай... гэта была дабрадзейка, я ўгадаў?
— Угадаў. Такой цялушкі я шчэ ня бачыў!
У яго заблішчэлі вочы, зрэшты, яны заўсёды блішчэлі. Быццам шкляныя.
— Давай далей, Мак, выкладвай усё...
— Я не магу. Я прысягнуў. Гонарам маці.
— Госпадзе Ісусе, — уздыхнуў я. — Усё, выбірайся адсюль, мая арэнда аплачаная.
Маккелві прашоргаў да выхаду. Потым зірнуў на мяне празь левае плячо.
— Добра, — сказаў ён, — толькі падтрымлівай тут чысьціню. Ніякіх вечарынак, азартных гульняў ды іншага гаўна. У цябе ёсьць год.
Ён падышоў да дзьвярэй, адчыніў іх, зачыніў за сабою і зьнік.
7
Наконт офісу можна было не хвалявацца.
Час брацца за работу. Я ўзяў тэлефон і пазваніў свайму букмэкеру.
— «Тоні Піца» дадому, — адказаў ён, — да вашых паслуг.
Я назваў сваё кодавае імя.
— Гэта містэр Агонія.
— Білэйн, — сказаў ён, — ты вінны мне 475 баксаў. Я не прыму стаўкі, пакуль не разрахуесься за папярэднія.
— Ды я толькі 25 баксаў хачу паставіць, якраз паўштукі выйдзе. Калі абсьцябаюся, то ўсё вярну, клянуся гонарам маці.
— Білэйн, твая маці вінная мне 230 баксаў.
— Праўда? А ў тваёй маці на срацы растуць бародаўкі!
— Ча? Ты што, зь ёй...
— He. Мне расказалі.
— Глядзі мне.
— Карацей, я хачу паставіць 25 баксаў на Прагарэлага ў шостым забегу.
— Добра, стаўка прынятая. Зычу ўдачы. Табе яна спатрэбіцца.
Я павесіў слухаўку. Сучын сын. Чалавек нарадзіўся, каб змагацца
за кожную пядзю зямлі. Нарадзіўся, каб змагацца, нарадзіўся, каб памерці.
Я задумаўся над гэтым. Задумаўся яшчэ раз.
Затым адкінуўся ў крэсьле, зрабіў дабрэнную зацяжку й выдзьмухнуў амаль ідэальнае колца.
Пасьля абеду я вырашыў вярнуцца ў офіс. Я адчыніў дзьверы, за маім сталом нехта сядзеў. He Маккелві. Ня ведаю, хто гэта быў. Людзям падабаецца сядзець за маім сталом. Апроч таго, што сядзеў, быў яшчэ мужык, які стаяў. Выгляд у іх быў нядобры. Спакойны, але нядобры.
— Мяне завуць Дантэ, — сказаў той, што сядзеў за сталом.
— А мяне — Фантэ, — сказаў той, што стаяў.
Я прамаўчаў. У мяне было кепскае прадчуваньне. Угору па сьпіне прабеглі мурашкі й выскачылі праз столь.
— Нас паслаў Тоні, — сказаў той, што сядзеў.
— Ня ведаю ніякага Тоні. Джэнтэльмэны часам не памыліліся адрасам?
— Ага, дзесяць раз, — адказаў той, што стаяў.
Затым загаварыў Дантэ:
— Прагарэлы зьліў.
— Скінуў жакея зразу на старце, — сказаў Фантэ.
— Ты гоніш.
— Ані. Спытайся ў пылу.
— Як гулец ты дагуляўся, — сказаў Дантэ.
— Тоні сказаў, ты вінны нам паўштукі, — сказаў Фантэ.
— А, вы пра гэта, — сказаў я, — яна ў мяне якраз тут.
Я рушыў да стала.
— Нават і ня думай, гніда, — усьміхнуўся Дантэ. — Мы канфіскавалі твой вадзяны пісталецік.
Я адступіў назад.
— Цяпер, — сказаў Фантэ, — ты разумееш, што мы ня можам дазволіць табе шчасьліва разгульваць і псаваць паветра, пакуль ты вінны Тоні паўштукі?
— Дайце мне тры дні...
— Даём тры хвіліны, — сказаў Дантэ.
— Чаму вы заўсёды размаўляеце па чарзе? — спытаўся я. — Спачатку Дантэ, потым Фантэ, і гэтак далей, вы ніколі не зьбіваецеся?
— Мы прыйшлі сюды, каб зьбіць штосьці іншае, — сказалі яны разам. — Цябе.
— Няблага, — сказаў я. — У вас выдатны дуэт.
— Заторкніся, — сказаў Дантэ. Ён дастаў цыгарэту і ўтыкнуў у зубы. — Гм, — працягнуў ён, — здэцца, я забыў запальнічку. Підар, ідзі сюды й дай мне прыкурыць.
— Підар? Ты да сябе зьвяртаесься?
— He, да цябе, підар, ідзі сюды. Запалі мне цыгу! Хутчэй!
Я знайшоў сваю запальнічку, падышоў, спыніўся перад адным з найагіднейшых твараў на сьвеце, пстрыкнуў запальнічкай і даў яму прыкурыць.
— Малайчына, — сказаў Дантэ. — А цяпер вазьмі гэтую цыгарэту, гарачым канцом засунь сабе ў рот і трымай там, пакуль я не скажу дастаць.
— Не-а-а, — сказаў я.
— Альбо гэта, — сказаў Фантэ, — альбо мы зробім у табе такую дзірку, што празь яе змогуць скакаць карузьлікі з Дыснэйлэнду.
— Хвілінку...
— У цябе пятнаццаць сэкундаў, — сказаў Дантэ. Ён дастаў сэкундамер і націснуў на гузік. — Час пайшоў. 14, 13,12,11...
— Няўжоты сур'ёзна...
— 10,9, 8, 7, 6, 5,4,3...
Пачулася пстрычка засыцерагальніка.
Я выхапіў у Дантэ цыгарэту і засунуў сабе ў рот, гарачым канцом усярэдзіну. Я паспрабаваў зьберці сьліны й адсунуць язык як мага далей, але марна — яна зачапіла мяне, яна дабрэнна зачапіла мяне, як жа БАЛЮЧА!!! Подла й балюча! Я пачаў задыхацца і сплюнуў.
— Дрэнны хлопчык! — сказаў Дантэ. — Я ж гаварыў табе трымаць
яе ў роце, пакуль не скажу дастаць! Прыйдзецца пачаць усё спачатку!
— Ідзі нахуй! — сказаў я. — Лепей забі мяне!
— Без праблем, — сказаў Дантэ.
Тут дзьверы адчыніліся і ўвайшла Лэдзі Сьмерць. Але ж і прыкід! Я нават забыўся на свой рот. Амаль.
— Авохці, — сказаў Дантэ, — якая цялушка! Ты яе ведаеш, Білэйн?
— Перасякаліся неяк.
Яна падышла да крэсла, села, закінуўшы нагу на нагу, спадніца задралася. Усе ўтаропіліся на ейныя сьцёгны. Нават я — а я іх ужо бачыў.
— Што яшчэ за клоўны? — спыталася яна.
— Агенты аднаго мужыка, Тоні зваць.
— Скажы ім, каб выбіраліся, твой кліент — я.
— Ну ўсё, мужыкі, — сказаў я, — пара йсьці.
— Няўжо? — сказаў Дантэ.
— Няўжо? — сказаў Фантэ.
Яны пачалі рагатаць. Потым раптоўна перасталі.
— Во насьмяшыў, — сказаў Фантэ.
— Ага, — сказаў Дантэ.
— Я разьбяруся, — сказала Лэдзі Сьмерць.
Яна ўтаропілася ў Дантэ. Ён зараз неяк асеў у крэсьле і пабляднеў.
— Халера, — сказаў ён, — штосьці мне нядобра...
Спачатку ён пабялеў, потым стаў жоўтым.
— Мне дрэнна, — сказаў ён, — як жа мне дрэнна...
— Гэта, відаць, усё рыбныя палачкі, — сказаў Фантэ.
— Палачкі-хуялачкі, трэба выбірацца адсюль! Мне патрэбны лекар...
Затым яна ўтаропілася ў Фантэ.
Чакаць прыйшлося нядоўга:
— Штосыді галава пачынае кружыцца... Што гэта?.. Агні мігцяць... Ракеты шугаюць... Дзе я?
Ён рушыўда выхаду, Дантэ паклыпаў сьледам. Яны адчынілі дзьверы й дапляліся да ліфта. Я выйшаў, каб прасачыць, што яны селі. Я пабачыў
іх якраз тады, калі зачыняліся дзьверы. Выгляд у іх быў жахлівы. Жахлівы.
Я вярнуўся ў пакой.
— Дзяк, — сказаў я, — ты ўратавала маю сраку...
Я агледзеўся. Яна зьнікла. Я зазірнуў пад стол. Нікога. Зайшоў у лазенку. Нікога. Адчыніў акно й паглядзеў на вуліцу. Нікога. То-бок там была процьма народу, але яе не было. Магла б хоць разьвітацца. I ўсё-такі гэта быў мілы навед.
Я сеў за стол. Зьняў слухаўку і набраў Тоні.
— Ал ё, — ад казаў ён, — гэта...
— Тоні, гэта містэр Агонія.
— Што? Ты яшчэ размаўляеш?
— Атож. Ніколі не пачуваўся лепей.
— He разумею...
— Тут твае хлопцы заходзілі, Тоні...
— I?
— Абышліся лёгкім спалохам. Прышлеш іх яшчэ раз — і я зраблю зь іх пюрэ.
Тоні задыхаў у тэлефон. Я адчуў у гэтым дыханьні глыбокую азадачанасьць. Потым ён павесіў слухаўку.
Я дастаў зь ніжняй левай шуфлядкі паўлітра скотчу, адкруціў накрыўку й дабрэнна ўмазаў.
Той, хто зьвязваецца зь Білэйнам, дрэнна сканчае. Усё проста.
Я закруціў пляшку, палажыў яе назад у шуфлядку, падумаў, што рабіць далей. Добры дэтэктыў заўсёды мае чым заняцца. Так паказваюць у фільмах.
У дзьверы пастукалі. Пяць разоў, гучна, настойліва.
Я ўмею чытаць са стуку. Часам, калі мне не падабаецца тое, што я прачытаў, я не адказваю.
Гэты стук не спадабаўся мне толькі напалову.
— Уваходзьце, — сказаў я.
Дзьверы расчыніліся. Гэта быў мужчына за пяцьдзясят, паўзаможны, паўзатузаны, 48-ы памер абутку,
зьлева на лбе бародаўка, вочы карыя, пры гальштуку. Дзьве машыны, дзьве хаты, бязьдзетны. Басэйн з джакузі. Спэкулюе на біржы. Тупаваты.
Ён стаяў, зьлёгку пацеў і глядзеў на мяне.
— Прысаджвайцеся, — сказаў я.
— Мяне завуць Джэк Бас, — сказаў ён, — і...
— Я ведаю.
— Што?
— Вы запасочылі, што ваша жонка зьлягаецца з кімсьці іншым ці іншымі.
— Але.
— Ёй дваццаць з гакам.
— Ага. Я хачу атрымаць доказы й разьвесьціся.
— Навошта парыцца, Бас? Разводзьцеся дый годзе.
— Я проста хачу пераканацца, што яна... яна...
— Забудзьце. Яна ўсё адно атрымае свае грошы. На дварэ Новы Час.
— Што вы маеце на ўвазе?
— Гэта называецца развод без абвінавачаньняў. Няважна, хто што робіць.
— Як гэта?
— Гэта паскарае правасудзьдзе, ачышчае суды.
— Але гэта не правасудзьдзе.
— Яны лічаць наадварот.
Бас сядзеў у крэсьле, гучна дыхаючы, і глядзеў на мяне.
Мне трэба разабрацца з Сэлінам, знайсьці Чырвонага Вераб'я, а тутяшчэ гэты азызлы пухір, заклапочаны тым, што хтосьці ўстаўляе ягонай жонцы.
Нарэшце ён сказаў:
— Я проста хачу пераканацца. Для сябе.
— Mae паслугі ня з танных.
— Колькі?
— Шэсьць баксаў за гадзіну.
— Ня так і шмат.
— Сама тое. Маеце з сабою здымак жонкі?
Ён палез у гаманец, дастаў фатаграфію і працягнуў мне.
Я паглядзеў на яе.
— Вух, ё! Яна насамрэч так выглядае?
— Ну.
— Ды ў мяне ўжо ўстаў.
— Думай, што кажаш!
— Прабачце... Але здымакя мушу пакінуць у сябе. Вярну, калі кончу.
Я палажыў яго ў гаманец.
— Яна яшчэ жыве з вамі?
— Жыве.
— I вы ходзіце на працу?
— Хаджу.
— I тады час ад часу яна...
— Тады.
— I што прымушае вас думаць, што яна...
— Намінкі, тэлефонныя званкі, галасы ў маёй галаве, зьмены ў ейных паводзінах, усякае ўсялякае.
Я пасунуў да яго нататнік.
— Запішэце свой адрас і тэлефон, хатні ды рабочы. Для пачатку. Я вазьму яе за сраку. Раскрыю ўсё як мае быць.
— Што?
— Я бяруся за справу, містэр Бас. Аб яе разьвязаньні вам будзе павядомлена.
— Разьвязаньні? — перапытаў ён. — Паслухайце, з вамі ўсё добра?
— Усё. А з вамі?
— I са мною.
— Тады не турбуйцеся. Я той, хто вам патрэбны. Я вазьму яе за сраку!
Бас павольна падняўся з крэсла. Пайшоў да дзьвярэй, потым павярнуўся.
— Бартан рэкамэндаваў вас.
— Вось і цудоўна! Бывайце здаровы, містэр Бас.
Дзьверы зачыніліся, і ён зьнік. Стары добры Бартан.
Я дастаў з гаманца здымак і стаў глядзець.
Ах ты, сука, падумаў я, ах ты, сука.
Я падняўся, замкнуў дзьверы, зьняў слухаўку. Зноў сеў за стол і паглядзеў на здымак.
Ах ты, сука, падумаў я, я вазьму цябе за сраку! Аберуч! Ніякай літасьці! Я злаўлю цябе на гарачым! Я злаўлю цябе за гэтым! Ах ты, шлында, ах ты, сука, ах ты, шлында!
Я цяжка задыхаў. Расшпіліў прарэх. I тут здарыўся землятрус.
Я ўпусьціў здымак і зашыўся пад стол. Няслаба. Балаў шэсьць. Трэсла хвіліны дзьве. Потым усё скончылася.
Я выпаўз з-пад стала, усё яшчэ расшпілены. Адшукаў здымак, палажыў назад у гаманец, зашпіліўся. Сэкс — гэта пастка. Сэкс — гэта воўчая яма. Я надта разумны для такога гаўна. Я вярнуў слухаўку на месца, адчыніў дзьверы, выйшаў, зачыніў іх і пайшоў да ліфта. У мяне былі справы. У мяне — найлепшага дэтэктыва ў Лос-Анджэлесе ды Галівудзе. Я націснуў гузік і стаў чакаць, пакуль прыедзе сраны ліфт.
10
Рэшта дня й ноч мінулі безвынікова. Ня будзем пра гэта.
Наступнай раніцы а восьмай гадзіне я сядзеў у сваім жуку насупраць дома Джэка Баса. He зважаючы на пахмельле, я спрабаваў чытаць газэту. Сёе-тое мне ўжо ўдалося высьветліць. Басаву жонку завуць Сіндзі. Сіндзі Бас, у дзявоцтве — Мэйбэл. 3 газэтных выразак высьветлілася, што ў 1990 яна перамагла ў другарадным конкурсе прыгажосьці «Міс Пікантная Штучка». Мадэль, здыма-
ецца ў эпізадычных ролях, любіць коўзацца на лыжах, вучыцца граць на піяніна, захапляецца бэйсболам і водным пола. Улюбёны колер — чырвоны. Улюбёны фрукт — банан. Любіць паспаць удзень. Любіць дзяцей. Любіць джаз. Чытае Канта. Ага. Марыць аднойчы стаць юрыстам і г. д. і да т. п. 3 Джэкам Басам сустрэлася за рулеткаю ў Лас-Вэгасе. Дзьвюма начамі пазьней яны пабраліся шлюбам.
Блізу паловы на дзявятую Джэк Бас выехаў з дому на сваім мэрсэдэсе й рушыў у «Ацтэк Пэтролеюм Карпарэйшн», дзе ён займаў кіраўнічую пасаду. Засталіся толькі я ды Сіндзі. Я меўся злавіць яе на гарачым.
Цяпер ейны лёс залежаў ад мяне. Дзеля ўсяго я яшчэ раз зірнуў на здымак. Пакрыўся потам. Я апусьціў процісонечны брылёк. Шлында, яна рагаціць Джэка Баса.
Я засунуў здымак назад у гаманец. Мне стала нейк ніякавата. Ды што са мной такое? Няўжо я ўкляпаўся ў гэтую бабёнку? У яе такія самыя вантробы, як і ў іншых. Валосьсе ў носе. Сера ўвушшу. Дзеля чаго я вылузваюся? Чаму ветравое шкло перад вачыма ідзе хвалямі? Пэўна, ад пахмельля. Гарэлка й піва наўздагонку. За ўсё трэба плаціць. Балазе ад выпіўкі не бывае запораў. Зрэдзьчас я думаў пра сваю пячонку, але яна заўсёды маўчала, хоць бы раз сказала: «Годзе,
ты забіваеш мяне, і за гэта я заб'ю цябе!» Калі б у нас былі гаваркія пячонкі, ніхто ня стаў бы ствараць таварыствы ананімных алькаголікаў.
Я сядзеў у машыне й чакаў, калі выйдзе Сіндзі.
Была душная летняя раніца.
Відаць, я заснуў, седзячы ў машыне. Ня ведаю, што пабудзіла мяне. Але гэтым разам з дому выяжджаў заднім ходам ейны мэрсэдэс. Яна разьвярнулася й паехала на поўдзень. Я рушыў сьледам. Чырвоны мэрсэдэс. Мы даехалі да шашы на Сан-Дыега, яна перастроілася на левую паласу й дала газу. 110, ня меней. Бач ты, ужо ўзбудзілася. Ня церпіцца, значыць. Я адчуў, як штосьці
заварушылася паміж ног. Лоб пакрыўся ліпкаю плеўкаю поту. Яна разагналася да 130. Ды гэтая сучка завялася не на жарт! Сіндзі, Сіндзі! Я ехаў проста за ёю на адлегласьці чатырох карпусоў. Я вазьму яе за сраку, я так вазьму яе за сраку, як аніхто дагэтуль. Вось яно! Злачынства й пакараньне! Я — Нік Білэйн, супэрдэтэктыў.
У люстры задняга агляду замігцелі мігалкі.
Блядзь!
Я перастроіўся ў правую паласу, зьехаў на ўзбочыну, вылез. Копы спыніліся на адлегласьці пяці карпусоў. Яны выйшлі і сталі ля машыны. Я пайшоў да іх, дастаючы на хаду га-
манец. Высокі коп выхапіў з кабуры пісталет і нацэліўся ў мяне.
— Стаяць, чувак!
Я спыніўся.
— Якой трасцы ты робіш? Ня церпіцца мяне заваліць? Ну, давай, застрэль мяне!
Нізкі коп зайшоў мне за сьпіну, заламаў руку, падвёў мяне да машыны й паваліў на капот.
— Ты, гаўнюк! — сказаў ён. — Ведаеш, што мы робім з такімі ўёбкамі, як ты?
— Анягож.
— Які разумны ўёбак! — сказаў нізкі коп.
— Астынь, Луі, — сказаў высокі коп, — нас могуць здымаць. Тут ня месца.
— Біл, я цярпець не магу разумнікаў!
— Мы аформім яго, Луі. Мы аформім гэтага гаўнюка, але не цяпер.
Я быў прыціснуты да капота. Машыны на шашы прытарможвалі. Разявакі вытрашчаліся.
— Годзе, хлопцы, — сказаў я, — праз нас утвараецца корак.
— Ты думаеш, нас гэта ябе? — спытаўся Біл.
— Ты пагражаў нам, ты бег да нас і лез рукою за пояс! — выкрыкнуў Луі.
— Я даставаў гаманец. Хацеў паказаць вам свае дакумэнты. Я зарэгістраваны дэтэктыў, горад Лос-Анджэлес. Я вісеў на хвасьце ў падазраванай.
Луі выпусьціў маю руку зь мёртвай хваткі.
— Уставай!
— Добра.
— Цяпер марудна дастань свой гаманец і вымі правы.
— Добра.
Я працягнуў ім маленькі кавалак паперы, складзены ў некалькі столак.
— Халера, што гэта?
Коп вярнуў яго мне.
— Разгарні, потым дай назад.
Я зрабіў, як ён сказаў, і дадаў:
— Гэта штосьці накшталт часовых правоў. Яны забралі мае старыя пасьля таго, як я ня здаў пісьмовага выпыту. Гэта дазваляе мне кіраваць,
пакуль я ня здам выпыту наступнага тыдня.
— Ты хочаш сказаць, што заваліў выпыт?
— Ну.
— Біл, гэты мужык заваліў выпыт на правы!
— Што? Ня можа быць.
— У мяне галава была занятая іншым...
— Здэцца, яна ўвогуле нічым не занятая, — ашчэрыўся Луі.
— Зь яе толькі рагатаць можна, — сказаў Біл.
— I ты кажаш, што ты зарэгістраваны дэтэктыў? — спытаўся Луі.
— Але.
— Ня ймецца веры.
— Я гнаўся за падазраванаю, калі вы ўлучылі свае мігалкі. Я амаль узяў яе за сраку.
Я працягнуў Луі здымак.
— Ачмурэць! — вырвалася ў яго. Ён ласа глядзеў на здымак. Яна была зьнятая на поўны рост. На ёй была кароткая спадніца ды блюзка з глыбокім выразам, вельмі глыбокім выразам.
— Біл, ану зірні сюды!
— Я сядзеў у яе на хвасьце, Біл, я амаль узяў яе за сраку.
Біл глядзеў на здымак.
— Гм-гм-гм, — мыкаў ён.
— Я мушу забраць здымак. Прыватная інфармацыя.
— Га? Вядома, — сказаў Біл, неахвотна вяртаючы фота.
— Ну што, мы мусім арыштаваць цябе, — сказаў Луі.
— Але мы ня будзем, — сказаў Біл. — Мы запішам, што ты ехаў 120, хоць ты гнаў усе 130. Здымак мы забяром.
— Што?
— Што чуў.
— Але гэта вымаганьне! — сказаў я.
Біл паклаў руку на пісталет.
— Што ты сказаў?
— Я сказаў, згода.
Я аддаў Білу здымак. Ён пачаў выпісваць квіток за перавышэньне хуткасьці. Я стаяў і чакаў. Затым ён працягнуў мне квіток.
— Расьпішыся.
Я расьпісаўся.
Ён адарваў квіток і ўручыў мне.
— У цябе ёсьць дзесяць дзён, каб заплаціць штраф, або, у выпадку непрызнаньня свае віны, зьявіцца ў суд.
— Дзякую, афіцэру!
— Надалей кіруй асьцярожней, — сказаў Луі.
— I ты таксама, чувак.
— Што?
— Я сказаў, пастараюся.
Яны патупалі да сваёй машыны. Я патупаў да сваёй.
Сеў, завёў рухавік. Яны назіралі ззаду. Я выруліў на дарогу і паехаў сто.
Сіндзі, думаў я, цяпер ты за ўсё заплаціш, клянуся! Я вазьму цябе за сраку так, як аніхто дагэтуль!
Я дабраўся да разьвязкі на Партовую шашу, зьехаў на 110-ю ды паімчаў на поўдзень, сам ня ведаю навошта.
Я праехаў Партовай шашою да канца й апынуўся ў Сан-Пэдра. Спусьціўся па Гэфі, збочыў налева на Сёмае авэню, праехаў пару кварталаў, павярнуў направа на Пасіфік, праехаў яшчэ трохі, заўважыў бар «Усмаглы парсюк», прыпаркаваўся, увайшоў. Усярэдзіне было цёмна. Тэлевізар не рабіў. За бармэна быў дзядок гадоў васьмідзесяці, увесь белы: белыя валасы, белая скура, белыя вусны.
У залі сядзелі яшчэ два старычыны, белыя як крэйда. Здавалася, у іх перастала цячы кроў. Яны нагадалі мне мух у павуціньні, выссаных знутры. Аніякіх прыкметаў бухла. Аніякага руху. Белая цішыня.
Я стаяў у дзьвярах і глядзеў на іх.
Нарэшце бармэн азваўся:
— Ы-ы-ы...?
— Хто-небудзь з вас бачыў Сэліна, Сіндзі ці Чырвонага Вераб'я? — спытаўся я.
Яны зірнулі на мяне.У роцеаднаго з наведнікаў утварылася вільготная дзірачка. Ён намагаўся загаварыць. Але ня мог. Другі наведнік апусьціў руку й пачухаў яйцы. Або тое месца, дзе яны раней былі. Бармэн не
варушыўся. Такая сабе фігура, выразаная з кардону. Старога кардону. Зьнянацку я адчуў сябе маладым.
Я ўвайшоў і сеў за барную стойку.
— Як наконт выпіць? Гэта магчыма?
— Ы-ы-ы... — сказаў бармэн.
— Гарэлкі з содавай, безь лімону.
А цяпер засуньце ў сраку чатыры з паловай хвіліны й забудзьце іх. Сама столькі спатрэбілася бармэну, каб прынесьці мне выпіць.
— Дзякуй, — сказаў я, — і будзь ласкавы, прынясі яшчэ, пакуль ты на хаду.
Я ўмазаў. Няблага. Ён доўга практыкаваўся.
Два старычыны па-ранейшаму глядзелі на мяне.
— Цудоўны дзянёк, мужыкі? — спытаўся я.
Яны прамаўчалі. Я падумаў, можа, яны ня дыхаюць. Па-мойму, мёртвых прынята хаваць.
— Слухайце, мужыкі,калі выапошні раз зьдзіралі майткі з жанчыны?
Адзін зь іх закерхаў:
— Кх-кх-кх-кх!
— А, мінулай ночы?
— Кх-кх-кх-кх!
— Спадабалася?
— Кх-кх-кх-кх!
Мне стала сумна. Маё жыцьцё ідзе кату пад яйцы. Чагосьці не хапае. Яркіх агнёў, глямуру, ня ведаю, чагосьці такога. А я тырчу тут і размаўляю з трупамі.
Я дапіў першую чарку. Якраз падасьпела другая.
У залю ўвайшлі двое з панчохамі на галовах.
Я асушыў другую чарку.
— Усім ня рыпацца, бля! Гаманцы, пярсьцёнкі, гадзіньнікі — усё на стойку! Хутчэй! — зароў адзін зь іх.
Другі пераскочыў праз стойку й падбег да касы. Ударыў па ёй кулаком.
— Як адчыняецца гэта хуйня?
Ён азірнуўся, заўважыў бармэна.
— Ты, хрэн! Джгай сюды й адчыні гэтую хуёвіну!
Чувак узяў яго на мушку. Бармэн адразу ўспомніў, як рухацца, умэнт апынуўся каля касы й адчыніўяе.
Тым часам другі чувак зьбіраў у мяшок усё, што мы павыкладалі на стойку.
— Правер блёк з-пад цыгарэт! Ён пад стойкай! — крыкнуў ён свайму сябруку.
Чувак за стойкаю скідаў гатоўку з касы ў мяшок. Потым знайшоў блёк з-пад цыгарэт. Поўны. Ён вытрас усё ў мяшок і пераскочыў цераз стойку.
Затым яны на імгненьне спыніліся.
— Мяне кілбасіць! — сказаў чувак, што пераскочыў цераз стойку.
— Забудзь, трэ валіць! — адказаў Другі.
— Мяне кілбасіць! — закрычаў першы чувак. Ён нацэліўся на бар-
мэна і тройчы стрэліў. Проста ў жывот. Стары тры разы перасмыкнуўся і ўпаў.
— Ябаны ў рот! Што ты нарабіў? — зароў ягоны хаўрусьнік.
— Непізьдзі! Атойцябезавалю!— крыкнуў ён у адказ, паварочваючыся да свайго напарніка. Запозна. Куля ўвайшла яму ў нос і вылецела з другога боку галавы. Ён упаў, паваліўшы крэсла каля стойкі. Другі чувак выбег надвор. Я далічыў да пяці й таксама выбег. Два старычыны былі яшчэ жывыя, калі я выходзіў. Па-мойму.
Неўзабаве я апынуўся ў машыне. Выскачыў на дарогу, праехаў да канца кварталу, павярнуў направа й рушыў уніз па вуліцы. Затым скінуў
хуткасьць і спакойна паехаў далей. Пачулася сырэна. Я запаліў цыгарэту ад прыкурніка, уключыў радыё. Граў рэп. Я ніяк ня мог разабраць, пра што ішлося ў песьні.
Я ня ведаў, куды лепей падацца: дадому ці ў офіс.
У выніку я аказаўся ў супэрмаркеце, штурхаючы перад сабою вазок. Я купіў пяць грэйпфрутаў, смажанае куранё ды бульбяную салату. А таксама пляшку гарэлкі й рулён туалетнай паперы.

Я апынуўся ў сябе на кватэры. Прыняўся за кураня й салату. Пакатаў па дыванку грэйпфрут. Я быў зьбіты з тропу. Усё складалася супраць мяне.
Зазваніў тэлефон. Я выплюнуў недасмажанае крылца і зьняў слухаўку.
— Алё?
— Містэр Білэйн?
— Ну.
— Вы выйгралі бясплатную вандроўку на Гаваі, — сказаў чыйсьці голас.
Я павесіў слухаўку. Пайшоў на кухню, наліў гарэлкі, разбавіў мінэралкаю, дадаў крыху табаска. Сеў, умазаў палову, і тут пачуўся стук у дзьверы. Ён мне не спадабаўся, але я ўсё адно кінуў:
— Адчынена.
I дарма. Гэта быў сусед з 302-й кватэры, паштар. Па-мойму, у яго не адтуль расьлі рукі. I галава. Ён ніколі не глядзеў на цябе, а ўсё кудысьці па-над табою. Быццам ты быў ззаду сябе, а ня там, дзе ты быў насамрэч. I гэта толькі адно зь ягоных дзівацтваў.
— Здароў, Білэйн, выпіць будзе?
— На кухні, налівай сам.
— Угу.
Ён пайшоў на кухню, насьвістваючы песеньку «Дыксі».
Неўзабаве ён вярнуўся, у кожнай руцэ па чарцы. Прашыбаваў да мяне, сеў наўпроць.
— Узяў з запасам, — сказаў ён, ківаючы ў бок чарак.
— Ведаеш, гэтую дрэнь прадаюць на кожным рагу. Ты б закупіўся.
— Забі... Паслухай, Білэйн, маю для цябе выгадную прапанову.
Ён асушыў чарку, якую трымаў у правіцы, разьбіў яе аб сьценку. Ад мяне навучыўся.
— Чуеш, Білэйн, я прыйшоў, каб адкрыць нам шлях да лёгкай славы.
— Ды штоты гаворыш? Ану паслухаем.
— Сапселы Майк. Днямі бачыў яго ў забегу. Імчыць, бы язык пракажонага па сісьцы цнатліўкі, — адолеў першую чвэрць за 21,0. У заезьдзе дваццацітысячнікаў выйшаў на фінішную зь перавагаю на пяць карпусоў, прайграў з адставаньнем усяго на паўтара. Цяпер яго выстаўляюць сярод пятнаццацітысячнікаў. Такога спрытнюгу ды на тры чвэрці мілі. Ён бы ўсім сраку надраў. Стаўкі пятнаццаць да аднаго! Адхопім кавал! Я хачу ўзяць цябе ў долю!
— Навошта? Чаму б табе не забраць усё сабе?
Ён асушыў другую чарку. Азірнуўся вакол. Падняў быў руку.
— Стой! Разаб'еш гэтую чарку — і ў цябе будзе дзьве какаўкі.
— Што?
— Вушы нашто.
Паштар павольна апусьціў шклянку на стол.
— Яшчэ выпіць ё?
— Ты ведаеш дзе. I мне налі.
Ён зьнік на кухні. Майму цярпеньню паступова прыходзіў канец.
Ён вярнуўся, працягнуў мне бухло.
— Пачакай, я вазьму тваю.
— Нашто?
— Яна мацнейшая.
Ён аддаў мне сваю чарку, сеў.
— Ну, лістаносік, навошта мяне ў долю?
— Дык гэта...
— Што гэта?
— Я тыпу хварэю на кішэнь. Няма чаго ставіць. Але яктолькі выйграем, я табе ўсё аддам.
— Штосьці мне гэта не падабаецца.
— Паслухай, Білэйн, трохі купіла — гэта ўсё, чаго я прашу.
— Колькі?
— Дваццаць баксаў.
— Ды гэта гібель грошай!
— Дзесяць баксаў.
— А больш нічога ня хочаш?
— Добра, пяць.
— Што?
— Два баксы.
— Піздуй разносіць сваю пошту!
Ён дапіў і падняўся. Я таксама дапіў. Ён усё яшчэ быў тут.
Ён спытаўся:
— Чаму ў цябе грэйпфруты валяюцца на падлозе?
— А мне так падабаецца.
Я падняўся й сунуў да яго.
— Табе пара, малеча.
— Пара? Я звалю тады, калі мне заманецца!
Ад бухла ён асьмялеў. Такое здараецца.
Я гакнуў яму кулаком у жывот. Стары добры касьцет. Прашыў яго амаль навылёт.
Ён абмяк.
Я пераступіў церазь яго, згарнуў з падлогі трохі разьбітага шкла. Вярнуўся, адкрыў яму рот і высыпаў туды шкло. Затым расьцёр яму шчокі і даў
лёгкую поўху. На вуснах праступіла кроў.
Я вярнуўся да бухла. Праз хвілін сорак пяць паштар заварушыўся. Ён перавярнуўся, выплюнуў пару шкляных аскепкаў і стаў паўзьці да дзьвярэй. Выгляд у яго быў лядачы. Ён падпоўз пад самы парог. Я адчыніў дзьверы, і ён папоўз уніз да свае кватэры. Трэба будзе за ім прыглядзець.
Я зачыніў дзьверы.
Сеў у фатэль, знайшоў у попельніцы напалову скураную сігару. Запаліў, зрабіў зацяжку, закашляўся. Паўтарыў. Магло быць і горш.
Я задумаўся.
На сёньня з работаю ўсё.
Жыцьцё зношвае чалавека. Працірае яго да дзірак.
Заўтра будзе лепшы дзень.
/4
Наступнага дня я вярнуўся ў кнігарню. Я зноў узяўся за справу Сэліна. Гіпадром быў зачынены, неба аблажылі хмары. Рэд прастаўляў цэны на рэдкіх выданьнях.
— Мо зазірнем да Мусо? — спытаўся ён.
— Я пас, Рэд. Па-мойму, я зашмат ем. Паглядзі на мяне.
Я расхінуў плашч. Трыбух выпіраў праз кашулю. Аднаму гузіку ўжо прыйшоў канец.
— Табе лепей адассаць гэты тлушч. У цябе будзе інфаркт. Табе высмакчуць тлушч праз трубку. Паложыш яго потым у слоік і будзеш глядзець, ён будзе нагадваць табе, да чаго даводзяць пончыкі з павідлам.
— Я падумаю над гэтым. Хочаш грэйпфрут?
— Грэйпфрут? Ад яго не таўсьцеюць.
— Ведаю. Але я ледзь ня ўпаў зранку, калі наступіў на адзін такі. Грэйпфруты небясьпечныя.
— Ты што, у лядоўні сьпіш?
Я ўздыхнуў.
— Зьмянем тэму. Ты ведаеш таго мужыка, што падобны да Сэліна?
— Таго самага...
— Ага. Ён не зазіраў днямі?
— Пасьля цябе — не. Сочыш за гэтай пташкай?
— Можна сказаць і так.
I тут, як на заказ, увайшоў ён. Сэлін.
Ён прасьлізнуў міма нас у канец праходу, узяў з паліцы кнігу.
Я падышоў да яго. Амаль усутыч. Ён трымаў падпісаны асобнік «Калі я памірала» Фолкнэра. Тут ён заўважыў мяне.
— У старыя часы, — сказаў ён, — жыцьці ў пісьменьнікаў былі ціка110
вейшыя за іхнія творы. Цяпер жа нудныя і жыцьці, і творы.
Ён паставіў Фолкнэра на месца.
— Вы жывяце непадалёк?
— Магчыма. А вы?
— Калісьці ў вас быў францускі акцэнт, не?
— Магчыма. А ў вас?
— Нічога падобнага. Паслухайце, вам ніхто не казаў, што вы кагосьці нагадваеце?
— Мы ўсе больш-менш кагосьці нагадваем. Цыгарэты ня знойдзецца?
— Зараз.
Я закорпаўся ў пошуках пачка.
— Будзьце ласкавыя, — сказаў ён, — дастаньце адну цыгарэту,
запалеце яе, пакурэце. Будзе вам хоць нейкі занятак.
Ён пайшоў прэч.
Я закурыў цыгарэту, зрабіў зацяжку. Пакрочыў за ім. Кіўнуў Рэду на разьвітаньне, выйшаў на вуліцу. Сэлін якраз сядаў у фіят 89-га году. А пазаду яго стаяла, як вы думаеце, што? Пазаду яго стаяў мой жук. Якая ўдача! Я-такі адымеў яе! Першы раз за колькі месяцаў мне ўдалося прыпаркавацца ля ходніка! Я заскочыў у машыну, урэзаў па газах і паімчаў сьледам.
Ён ехаў на ўсход Галівудзкім бульварам.
Лэдзі Сьмерць, падумаў я, Нік Білэйн да вашых паслуг.
Я ледзь не адстаў ад яго на сьветлафоры — прыйшлося праскочыць на чырвонае. Усё абышлося, калі ня ўлічваць маленькае бабулькі ў кадылаку, якая брыдка аблаяла мяне. Я толькі ўсьміхнуўся.
Неўзабаве мы з Сэлінам апынуліся на Галівудзкай шашы. Сонца скварыла нават праз аблокі. Я трымаў Сэліна навідавоку. Настрой палепшыўся. Магчыма, я нават адассу сабе тлушч праз трубку. Я ўсё яшчэ малады. I жыцьцё чакае мяне.
Далей Сэлін паехаў Партовай шашой.
Потым — па Санта-Моніка.
Потым — па Сан-Дыега. На поўдзень.
Потым ён зьехаў з шашы, я рушыў сьледам. Мясцовасьць здавалася знаёмаю. Я ехаў за ім на паўкварталу пазаду. I спадзяваўся, што ён не асабліва пазіраеўлюстэрка.
Затым я пабачыў, што ён прытарможвае і спыняецца. Я пад'ехаў да бардзюра, прыпаркаваўся і стаў сачыць.
Сэлін вылез з машыны, прайшоў пару дамоў, перасек дарогу, азіраючыся цераз плячо. Спыніўся, агледзеўся на бакі, падняўся сьцежкаю да дома. Стаў на ганку, зноў азірнуўся ды пастукаў. Дом быў вялікі і здаваўся знаёмым.
Дзьверы адчыніліся, Сэлін увайшоў.
Я рушыў зь месца й павольна праехаў міма. Хата Джэка Баса. Вось яно што. Была толькі палова на трэцюю. Сіндзін чырвоны мэрсэдсэс стаяў на дарожцы перад домам.
Я абагнуў квартал і спыніўся на старым месцы.
Заб'ю двух зайцоў адным ударам, падумаў я. Выведу Сэліна на чыстую ваду ды вазьму за сраку Сіндзі.
Дам ім крыху часу. Хвілін дзесяць.
Калі я вучыўся ў пачатковай школе, адна настаўніца спыталася ў нас, кім мы хочам стаць, калі вырасьцем. Амаль усе хлопчыкі адказалі, што хочуць быць пажарнікамі. Які маразм, можна ж абгарэць. Некаторыя сказалі, што хочуць стаць лекарамі
або адвакатамі, але ніхто не сказаў: «Я хачу стаць дэтэктывам». I вось я дэтэктыў. Дарэчы, калі чарга дайшла да мяне, я прамармытаў: «Ня ведаю...»
Дзесяць хвілін мінула. Я схапіў сваю міні-камэру, выскачыў з машыны й пайшоў у бок дома. Мяне біла лёгкая дрыготка. Я зрабіў глыбокі ўдых і падышоў да дзьвярэй. Замок здаўся амаль адразу. Праз сорак пяць сэкундаў я быў унутры.
Я прайшоў у гасьцёўню, затым пачуў галасы. Падкраўся да дзьвярэй. Яны былі за імі. Я чуў галасы. Яны гаварылі паўшэптам. Я падышоўбліжэй і стаў слухаць.
Гэта быў Сэлін.
— Табе гэта трэба... ты сама разумееш...
— Я... — загаварыла Сіндзі. — Я ня ўпэўненая...А што, калі Джэк дазнаецца?
— Ён не дазнаецца...
— Джэк — зьвер...
— Ён не дазнаецца. Гэта ў тваіх жа інтарэсах...
Сіндзі засьмяялася.
— Маіх інтарэсах...? А ты, значыць, нічога з гэтага не адхопіш?
— Вядома... Вось, паглядзі, вазьмі ў рукі... Гэта толькі пачатак...
Я трохі счакаў, потым разнасьцежыў дзьверы і ўваліўся ў пакой з камэраю наперавес. Улучанай і сфакусаванай.
Яны сядзелі за столікам, Сіндзі нібыта падпісвала нейкія паперы. Яна падняла голаў і закрычала.
— Вось гаўно! — сказаў я.
Я апусьціў камэру.
— Што за халера? — спытаўся Сэлін. — Ты ведаеш гэтага мужыка?
— Першы раз бачу!
— А я — не. Гэта ён чапляўся да мяне ў кнігарні з дурнымі пытаньнямі.
— Я званю ў паліцыю! — сказала Сіндзі.
— Пачакайце! — сказаў я. — Я ўсё патлумачу!
— Ужо ж пастарайся, — сказала Сіндзі.
— Ага, пастарайся, — сказаў Сэлін.
На цям нічога ня йшло. Я стаяў моўчкі.
— Усё, я званю ў паліцыю, — сказала Сіндзі. — Зараз жа!
— Пастой, — сказаў я.—Твой муж, Джэк Бас, ён наняў мяне. Я дэтэктыў.
— Наняў? Для чаго?
— Каб узяць цябе за сраку.
— Узяць за сраку?
— Але.
— Я афармляў гэтай лэдзі страхоўку, — сказаў Сэлін, — а ты тут урываесься з камэрай.
— Даруйце, гэта нейкая памылка. Калі ласка, дазвольце мне яе выправіць.
— Як ты зьбіраесься гэта выправіць? — спытаўся Сэлін.
— Пакуль што ня ведаю. Мне вельмі шкада. Я знайду спосаб усё ўладкаваць. Праўда.
— Ды ён хворы, — сказала Сіндзі. — На галаву!
— Даруйце, мне трэба йсьці. Я зьвяжуся з вамі.
— Мы здамо цябе паліцыі! — заявіла Сіндзі.
— Мне праўда трэба йсьці, — сказаў я.
— Ну не! — абурылася Сіндзі. — Ты застанесься тут!
Я павярнуўся да выхаду. Яна ўдарыла па званку. У дзьвярах матэрыялізавалася дыхтоўная копія Кінг-Конга. Але ж і пачвара. Ён сунуў да мяне.
— Гэй, хлопчык, — спытаўся я, — ты любіш цукеркі?
— Гаўнюк, — сказаў ён, — мая цукерка — ты!
— Як наконт цацак? Ты якія любіш?
Кінг-Конг прапусьціў гэта міма вушэй. Павярнуўся да Сіндзі.
— Хочаце, каб я забіў яго?
— He, Брустэр, проста ўпакуй яго, каб ён угамаваўся ненадоўга.
— Угу.
Ён рушыў на мяне.
— Брустэр, — сказаў я, — ты за каго галасаваў на выбарах?
— Чаго?
Ён спыніўся задуманы.
Я схапіў камэру й зашпурнуў яму проста ў прычыннае месца. Яна трапіла ў цэль. Ён сагнуўся напалам, трымаючыся за сваё прычындальле.
Я падбег, падняў камэру ды засмаліў яму па карку. Пачуўся звон разьбітага шкла.
Кінг-Конг паваліўся долу. Ён упаў тварам на канапу й вырубіўся. Палова тулава засталася ляжаць на канапе, другая палова — дзесьці яшчэ.
Я падышоў, падняў астанкі камэры. Паглядзеў на Сіндзі.
— Я шчэ вазьму цябе за сраку.
— Ды ён вар'ят! — закрычэла яна.
— Баюся, твая праўда, — сказаў Сэлін.
Я крутануўся на абцасах і выскачыў прэч.
Яшчэ адзін змарнаваны дзень.
/5
Наступнага дня я сядзеў у офісе. Усе справы, здавалася, зайшлі ў тупік. Ноч мінула жахліва: я піў, каб заснуць. Але сьцены ў маёй кватэры былі тонкія. Я чуўусё, што рабілі суседзі...
— Дзетка, гэты эклер начынены густым белым крэмам, і калі ня даць яму ходу, то мяне дакладна хопіць УДар!
— Гэта твае праблемы, казёл!
— Але ж мы жанатыя!
— Ты забрыдкі.
— Што? Раней ты не казала.
— А я толькі што зразумела.
— Дзетка, крэм ужо лезе праз вушы! Трэ нешта рабіць!
— Толькі безь мяне, дубіна!
— Ах так. Добра. Дзе наша котка?
— Котка? He, ты вырадак, толькі ня Бусечку!
— Дзе гэтая сраная котка? Я толькі што яе бачыў!
— Ня сьмей! Каму кажу! Толькі ня Бусечку!
Я так і ня змог заснуць. Проста сядзеў і піў, чарка за чаркаю. Усё намарна.
Дык вось, як я ўжо казаў, наступнае раніцы я сядзеў у офісе. Я адчу-
ваў сябе нікчэмным. Я нікчэмны. Наўкол мільярды жанчын, і ніводная не пастукае мне ў дзьверы. Чаму? Я — няўдаха. Я дэтэктыў, які ня здольны анічога раскрыць.
Я назіраў, як муха паўзе па стале, і ўжо зьбіраўся адправіць яе на той сьвет.
I тут я скеміў.
Я ажно падскочыў.
Сэлін прадаваў Сіндзі страхоўку! Яны застрахавалі жыцьцё Джэка Баса! Цяпер ясна: яны зьбіраюцца расправіцца зь ім, і каб усё выглядала прыродна! Яны сьпеліся! Я трымаў іх за яйцы! Ну, за яйцы я трымаў толькі Сэліна, а Сіндзі — яе я вазьму за сраку. У Джэка Баса праблемы.
Лэдзі Сьмерць хоча Сэліна. А Чырвоны Верабей яшчэ ня знойдзены. Але я адчуваў, што да чагосьці набліжаюся. Чагосьці вялікага. Я дастаў руку з кішэні, зьняў слухаўку. Паклаў назад. Трасца, і каму я гэта сабраўся званіць? У такую рань. А Джэк Бас укляпаўся па самыя вушы. Трэба было падумаць. Я паспрабаваў. Муха ўсё яшчэ поўзала па стале. Я скруціў праграмку бягоў, замахнуўся і схібіў. Гэта быў ня мой дзень. Тыдзень. Месяц. Год. Жыцьцё. Халера яго бяры.
Я адкінуўся ў крэсьле. Нараджаесься, каб памерці. Нараджаесься, каб жыць, як зацкаваны бурундук. Дзе дзяўчаты з хору? I чаму я пачуваюся, як на ўласным пахаваньні?
Дзьверы адчыніліся. На парозе стаяў Сэлін.
— Ты, — сказаў я. — Я ведаў, што ты прыйдзеш.
— Як арыгінальна.
— Ты ніколі ня стукаесься?
— Бывае.Ты ня супраць, калі я сяду?
— He, абы бліжэй да справы.
Ён залез у маю пушку на сігары, дастаў сабе адну, зьняў налепку, адкусіў кончык, дастаў запальнічку, прыкурыў, зацягнуўся, затым выдыхнуў раскошны клуб дыму.
— Прыкінь, гэтыя штукі прадаюць, — сказаў яму я.
— А што не прадаюць?
— Паветра. Але будуць. Дык чаго табе трэба?
— Ну, мой дружа...
— He цягні ката за яйцы.
— Добра... слухай сюды...
Сэлін закінуў ногі на стол. На мой стол.
— Файныя чаравікі ў вас прадаюць. — сказаў я. — У Францыі, нябось, купіў?
— Францыі-Хуянцыі, якая розьніца?
Ён выдыхнуў яшчэ адзін клуб дыму.
— Навошта ты тут? — спытаўся я.
— Добрае пытаньне, — адказаў ён. — Прарастае з глыбіні стагодзьдзяў.
— Прарастае?
— He чапляйся да слоў, блін. Ты паводзісься, як тып, у якога было нешчасьлівае дзяцінства.
Я пазяхнуў.
— Ну, — працягнуў ён, — значыць так. Ты глыбока ў срацы прынамсі па двух пунктах. Пранікненьнезузломамі нападзпабоямі...
— Што?
— Брустэр цяпер эўнух. Сваёй камэрай ты размажджэрыў яму яйцы. Яны сталі падобныя да сушанага інжыру. Цяпер ён можа сьпяваць сапрана.
— I?
— Мы ведаем месцазнаходжаньне злачынцы, які ўламаўся ў дом
і пазбавіў нашага ахоўніка мужчынскасьці.
— I?
— I ёсыдь магчымасыць, што паліцыя пра ўсё дазнаецца.
— Вы маеце сур'ёзныя доказы?
— Трое сьведкаў.
— Цэлы натоўп.
Сэлін апусыдіў ногі, нахіліўся над сталом, гледзячы мне проста ў вочы.
— Білэйн, мне трэба пазычыць дзесяць штук.
— Вось яно. Я так і знаў! Шантаж! Брудная сьвіньня! Ты шантажуеш мяне!
Я пачаў узбуджацца. Гэта мне спадабалася.
— Гэта не шантаж, ёлупень. Я проста хачу пазычыць у цябе дзесяць штук. Пазычыць, разумееш?
— Пазычыць? А паручальнік хто?
— Дзед Піхто.
Я падняўся з-за стала.
— Ах ты, дзяньгуб хрэнаў! Ты думаеш, я моўчкі з усім пагаджуся?
Я сунуў на яго, агінаючы стол.
— БРУСТЭР! — закрычэў Сэлін. — СЮДЫ!
Дзьверы адчыніліся, у пакой прадыбаў мой стары сябрук Брустэр.
— Вітаю, містэр Білэйн! — сказаў ён высокім голасам. Які, аднак, не зрабіў яго меншым. Найвялікшы сучын сын, якога я бачыў.
Я вярнуўся за стол, адчыніў шуфлядку й дастаў рэвальвэр. Нацэліўся на яго.
— Сынку мой, — прамовіў я, — гэтая штука можа спыніць цягнік! Хочаш зрабіць «чух-чух»? Ну давай жа, скажы «чух-чух»! Руш да мяне на сваіх рэйках! Я пушчу цябе пад адхон! Давай жа, «чух-чух»! Давай!
Я зьняў засьцерагальнік, нацэліўся яму ў жывот.
Брустэр спыніўся.
— Я так не гуляю...
— Правільна, — сказаў я. — Бачыш вунь тыя дзьверы?
— Угу...
— Гэта прыбіральня. Я хачу, каб ты пайшоў туды й сеў на гаршчок.
Мне насраць, сьцягнеш ты нагавіцы ці не. Я хачу, каб ты зайшоў усярэдзіну й сядзеў на гаршку, пакуль я не скажу табе выйсьці!
— Добра.
Ён падышоў да дзьвярэй, зачыніў іх за сабой і апынуўся ўнутры. Якая нікчэмная гара цягліц, тлусты нуль, а цяпер і бяз палачкі.
Я нацэліў рэвальвэр на Сэліна.
— Цяпер ты, — сказаў я.
— Ты робіш хуйню, Білэйн...
— Я заўсёды раблю хуйню. А цяпер... залазь туды сьледам за сваім хлопчыкам. Пайшоў... Шпарчэй!
Сэлін затушыў сігару, марудна пайшоў да сральні. Я рухаўся за ім. Рэвальвэр трымаў яго ў тонусе.
— Залазь усярэдзіну!
Ён зайшоў унутар, зачыніў дзьверы. Я дастаў ключ і замкнуў іх. Потым вярнуўся да стала і стаў штосілы пхаць яго ў бок срал ьні. Стол быў цяжэзны. Я змагаўся за кожную пядзю. Гэта было пекла. У мяне заняло дзесяць хвілін, каб прасунуць стол на пяць мэтраў. Урэшце я падсунуў яго да самых дзьвярэй.
— Білэйн, — пачуўся Сэлінаў голас з-за дзьвярэй, — ты зараз выпускаеш нас, і будзем лічыць, што мы квітыя. Аніякай пазыкі. Аніякіх наездаў. Брустэр цябе не кране. Пра Сіндзі я паклапачуся.
— Ну не, даражэнькі, — адказаў я, — гэта я паклапачуся пра Сіндзі. Я вазьму яе за сраку!
Я пакінуў іху прыбіральні. Зачыніў офіс, выйшаў на пляцоўку, сеў у ліфт. Раптам я адчуў, што ўсё наладжваецца. Ліфт адчыніўся на першым паверсе, я выйшаў на вуліцу. Першаму ж бамжу я даў бакс. Другому бамжу я сказаў, што кагадзе даў бакс іншаму. Трэцяму — тое самае і г.д. Гэтага дня не было нават смогу. Я ўпэўнена крочыў наперад. Вырашыў узяць на абед крэвэтак з фрыткамі. Mae ногі прыгожа ступалі па асфальце.
Па абедзе я заняў пазыцыю каля Сіндзінага дома, за чвэрць кварталу. На дарожцы стаяў ейны чырвоны мэрсэдэс. Магчыма, яна чакала, калі вернуцца Сэлін і Брустэр. I дарма. Я ўключыў радыё паслухаць навіны.
— Дурань набіты, — пачуўся голас з прымача, — ты топчасься на месцы!
— Хто, я?
— Па-мойму, ты адзіны, хто тут сядзіць.
Я азірнуўся.
— Але, — сказаў я, — адзіны.
— Тады варушы батонамі!
Голас з прымача належаў Лэдзі Сьмерць.
— Паслухай, дзетка, я акурат займаюся тваёй справай. Я наглядаю.
— I за кім жа ты наглядаеш?
— За Сэлінавай каханкаю. Яны ўсе завязаныя.
— Як і твае матузкі. Дзе Сэлін?
— У сральні з 180-кіляграмовым эўнухам.
— Што ён там робіць?
— Выпускае пар.
— Я хачу атрымаць яго жывым і здаровым. Ён мой.
— Я нічога яму не зраблю, дзетка, зуб даю!
— Часам, Білэйн, мне здаецца, што ты разумова адсталы.
— КАНЕЦ СУВЯЗІ! — пракрычаў я і рэзка выключыў радыё.
Потым я проста сядзеў, глядзеў на чырвоны мэрсэдэс, думаў пра Сіндзі. Са мною была запасная камэра. Я пачаў заводзіцца, мне карцела дзейнічаць. Я падумаў, што змагу пранікнуць на тэрыторыю й нарыць чаго-небудзь. Магчыма, мне ўдасца падслухаць ейную тэлефонную размову. Або я змагу ўхапіцца за якую нітачку. Вядома, гэта небясьпечна.
Пасярод белага дня. Але я створаны для небясьпекаў. Ад іх у мяне зьвініць увушшу ды зморшчваецца какаўка. Жывеш толькі аднойчы, правільна? Ну, апроч Лазара. Небарака, яму прыйшлося паміраць двойчы. Але я — Нік Білэйн. На гэтую карусэлю пускаюць толькі адзін раз. Жыцьцё скараецца перад сьмелымі.
Трымаючы міні-камэру, я вылез з машыны. Для прыліку я захапіў з сабою партфэль. Насунуў капялюш на левае вока й пайшоў да дома. Мой нутраны чуйнік біў трывогу. Штосьці адбывалася ў гэтым доме. Я нюхам чуў. Ад хваляваньня я нават прыкусіў язык. Сплюнуў кроў, падышоў да дзьвярэй. Як і раней, аніякіх
праблем. Сорак сем сэкундаў — і я ў доме.
Натапырыўшы вушы,я прасоўваўся па гасьцёўні. Мне здалося, што я чую галасы. Так і ёсьць. Адзін жаночы й адзін мужчынскі. Я замёр пры сходах. Ага, галасы даляталі зьверху. Я стаў павольна падымацца. Цяпер галасы сталі чуваць лепей. Адзін зь іх належаў Сіндзі. Я падняўся наверх, спыніўся каля дзьвярэй. Гэта былі відавочна дзьверы спальні. Я прыціснуўся да іх вухам.
I пачуўСіндзін сьмех.
— I што гэта ты зьбіраесься рабіць з гэтай штукаю?
— Адгадай з аднаго разу, дзетка! Я так доўга чакаў гэтага.
— Ну, тады ты прыйшоў па адрасе, бальшун!
— Я затрахаю цябе да страты пульсу, дзетка!
— Няўжо?
— Ах ты, сучка!
Сіндзі зноў засьмяялася. Затым усё сьціхла. Цішыня працягвалася нядоўга. Потым пачало станавіцца шумна. Я чуў цяжкае дыханьне й лёгкае тупое пастукваньне, плюс рыпеньне спружын.
— 0, — стагнала Сіндзі, — о госпадзе!
Я паставіў партфэль, улучыў камэру, штурхнуў нагой дзьверы.
— Я-ТАКІ ЎЗЯЎ ЦЯБЕ ЗА СРАКУ!
— ШТО? — бальшун павярнуў галаву, не мяняючы паставы. Сіндзіны ногі абмяклі, яна ЗАВІШЧЭЛА.
Бальшун саскочыў на падлогу, тварам да мяне. Агідны тлусты сучын сын.
— ЯКОГА ХУЯ ТЫ ТУТ РОБІШ? — закрычэў ён.
Гэта быў Джэк Бас. О госпадзе, гэта быў Джэк Бас!
Я рэзка павярнуўся й даў цягу па сходах.
— ВОСЬ ДЗЯРМО! — закрычаў я.
Я дабег да выхаду. Адчыняючы дзьверы, я заўважыў краем вока Джэка Баса з голымі яйцамі. Ён трымаў у руцэ нейкую штуку. Гэта быў пісталет. Ён стрэліў. Куля крутанула
капялюш у мяне на галаве. Яшчэ адзін стрэл. Я адчуў, як сьмерць праімчала міма правага вуха. Я выскачыў на ходнік, затым кінуўся дарогай да машыны. Запозна заўважыў перашкоду: па вуліцы ехаў на ровары стары й жаваў яблык. Я ўрэзаўся проста ў яго ды пабег далей, пакінуўшы яго ляжаць на асфальце ля перакуленага ровара.
Умэнт я апынуўся ў сваім жуку. Машына зь віскатам ад'ехала ад бардзюра. Стары марудна падымаўся. Я крутануў руль, каб ня зьбіць яго, падскочыў на бардзюры й вылецеў на ходнік. Праімчаў міма дома Джэка Баса. Ён стаяў на парозе з голымі яйцамі. Ён пасьпеў выпусьціць
тры кулі. Адна прашыла малпачку, што вісела на люстры задняга агляду. Другая праляцела паміж мной і пустатою. Трэцяя прашыла наскрозь пярэдняе сядзеньне пасажыра і зьнікла ў бардачку, пакінуўшы па сабе дзірку.
Нарэшце я выйшаў з-пад абстрэлу. Для надзейнасьці папятляў пазавулках. Потым выехаў на бульвар і ўліўся ў паток. Тыповы дзень у Лос-Анджэлесе: смог, сонца за ім паўдня й каторы месяц без дажджу.
Я заехаў у Макдак, замовіў сабе вялікую порцыю фрытак, каву й чыкенбургер.
Я вярнуўся ў офіс. Брустэр і Сэлін вырваліся вонкі. Дзьверы ў сральню былі выламаныя. Я прыпхаў стол на месца. Гэта заняло пятнаццацьхвілін.
Я сеў, паспрабаваў асэнсаваць апошнія падзеі.
Цяпер усе хацелі надраць мне сраку: Сэлін, Брустэр, Джэк Бас, Лэдзі Сьмерць. Магчыма, нават Бартан. Я ўжо не разумеў, хто быў маім кліентам і ці былі яны ў мяне наагул.
Мяне маглі арыштаваць за любое зь нядаўніх парушэньняў. Або ўзяць проста тут. Заставацца ў офісе было небясьпечна. Я праверыў кабуру. Пісталет быў на месцы. Малайчынка. Проста так яны мяне адсюль ня выкураць. Дэтэктыў бяз офісу не дэтэктыў.
Але я ўсё яшчэ ня ведаў, ці быў Сэлін Сэлінам, і я ўсё яшчэ не знайшоў Чырвонага Вераб'я. Справы захрасьлі.
Гэта быў доўгі дзень. Я закінуў ногі на стол, адкінуўся ў крэсьле, заплюшчыў вочы. Неўзабаве я заснуў.
Я прысьніў, што сяджу ў танным барчыку. Я пацягваў падвойнае віскі з содаваю. Я быў у бары адзін, калі ня
ўлічваць бармэна, які выглядаў неяк расплывіста. Ён стаяў у процілеглай частцы бару й чытаў жоўтую прэсу. Потым увайшоў нейкі гаўнюк. Выглядаў ён на рэдкасьць пагана: няголены, нястрыжаны, нямыты. На ім быў брудны жоўты дажджавік, які даставаў яму да самых пят. 3-пад дажджавіка вызірала белая саколка й выцьвілы памаранчавы гальштук. Ён павеяў на мяне сьмярдзючым ветрам. Сеў за стойку поруч. Я кульнуў. Бармэн сачыў за ходам падзей. Ён злавіў мой позірк.
— Жэрці ахвота, — сказаў ён. — Я б цэлага каня зжэр.
— Было б няблага, каб ты зжэр тых, на каго я ставіў, — азваўся я.
Няма дзіва, што ён выглядаў расплывіста. Ад яго ўвогуле мала што засталося. Ён быў худы, як чапяла. Тонкія, бы папера, шчокі запалі. Я адвёў позірк.
Гаўнюк усё яшчэ сядзеў поруч.
— П-с-с-с... — пачаў ён.
Я праігнараваў яго. Павярнуўся назад да бармэна.
— Паслухай, — сказаў яму я, — зараз я дап'ю віскі, ты зможаш зачыніцца, пайсьці куды-небудзь, раздабыць ежы.
— Дзякуй, — адказаў ён, — але мне трэба рабіць. Усё будзе добра. Што-небудзь прыдумаю.
— П-с-с-с... — зноў пачаў хлопец каля мяне.
— Пакінь маё вуха ў спакоі, чувак, — сказаў я.
— У мяне ёсьць інфармацыя...
— Адвалі. Я чытаю газэты.
— Гэтага няма ў газэтах.
— Напрыклад?
— Чырвоны Верабей.
— Гэй, бармэн! — крыкнуў я. — Налі гэтаму джэнтэльмэну рому з колаю!
Бармэн заўвіхаўся.
— Ты жывеш на Рэдонда Біч? — спытаўся хлапец.
— Усходні Галівуд.
— Ведаю аднаго хлопца, выліты ты, жыве на Рэдонда Біч.
— Няўжо?
— Ага.
Прынесьлі ягоную выпіўку. Ён выпіў нагбом.
— У мяне быў брат, — працягнуў ён. — Жыў у Глендэйле. Скончыў самагубствам.
— Вы былі падобныя? — спытаўся я.
— Угу.
— Тады ўсё ясна.
— У мяне ёсьць сястра, яна жыве ў Бэрбанку.
— Канчай вярзьці лухту.
— Гэта не лухта.
— Я хачу пачуць пра Чырвонага Вераб'я.
— Добра. Зараз усё раскажу.
— Ну?
— Я хачу выпіць...
— Бармэн! — крыкнуў я. — Яшчэ адзін ром з колаю для джэнтэльмэна!
Гаўнюк дачакаўся выпіўкі. Умазаў. Потым павярнуўся, паглядзеў на мяне сваімі маленькімі, пустымі, затуманенымі вачыма.
— Чырвоны Верабей у мяне з сабою.
— Што?
— У мяне ў кішэні.
— Выдатна! Ану зірнем!
Ён пашнарыў у кішэні. Зноў пашнарыў.
— Гм... ніяк не магу знайсьці...
— Ах ты, хуй! Уздумаў дурыць мяне? Ды я размажу цябе па сьценцы!
— Счакай... счакай... вось... ага. Значыць, у другой кішэні... Я шукаў ня ў той кішэні...
— Няўжо?
— Але, глядзі сюды... вось ён... Чырвоны Верабей!
Ён дастаў яго з кішэні і паклаў на барную стойку. Гэта быў мёртвы голуб.
— Дык гэта ж мёртвы голуб! — сказаў я.
— He, — запярэчыў ён, — гэта Чырвоны Верабей.
Я кінуў на стойку пару купюр за выпіўку, падняўся, схапіў чувака за каўнер бруднага дажджавіка. Выштурхаў да выхаду, адчыніў дзьверы ды выкінуў надвор. Затым
павярнуўся, каб зачыніць дзьверы. I пабачыў бармэна. Ён трымаў голуба ў руках ды ўгрызаўся ў яго зубамі. 3 рота тырчэла пер'е, цякла кроў. Ён падміргнуў мне.
На стале зазваніў тэлефон, і я прачнуўся.
Я зьняў слухаўку.
— Дэтэктыўнае агенцтва Білэйна...
— Мяне завуць Гровэрс, Гэл Гровэрс, мне патрэбна ваша дапамога. У паліцыі зь мяне толькі пасьмяяліся.
— Што здарылася, містэр Гровэрс?
— Мяне перасьледуе касьмічны прыхадзень.
— Ха-ха-ха, містэр Гровэрс, што вы гаворыце...
— Вось бачыце, усе зь мяне сьмяюцца!
— Даруйце, Гровэрс. Але, перш як працягнуць нашу размову, я мушу назваць свае расцэны.
— Колькі?
— Шэсьць баксаў за гадзіну.
— Думаю, я магу сабе гэта дазволіць.
— I ніякіх чэкаў-шмэкаў, іначай панесяце свае яйцы ў пакеціку, ясна?
— Праблема ня ў грошах, — адказаў ён. — А ў гэтай жанчыне.
— Якой-такой жанчыне, Гровэрс?
— Блін, той, пра якую ідзе гаворка! Касьмічны прыхадзень.
— Касьмічны прыхадзень — жанчына?
— Так, так...
— Адкуль вы ведаеце?
— Яна сама сказала.
— I вы паверылі?
— He паверыш тут — яна такое вырабляе.
— Напрыклад?
— Ну, вылятае праз столь і ўсё такое...
— Вы п'яце, Гровэрс?
— Анягож. А вы?
— He працягнуў бы й дня бяз гэтага... Слухайце сюды, Гровэрс, перш чым рухацца далей, мы маем пабачыцца асабіста. Аякс-білдынг, трэці паверх. Перад уваходам пастукайце.
— Нейкім таемным стукам?
— Ага, «У нядзельку параненьку» — тады я буду ведаць, што гэта вы...
— Добра, містэр Білэйн...
Пакуль чакаў, забіў чатыры мухі. Халера, сьмерць была паўсюдна. Людзі, птушкі, зьвяры, паўзуны, грызуны, жамяра, рыбы — у іх не было аніякіх шанцаў. Усім карачун. Я ня ведаў, што з гэтым рабіць. Настрой сапсаваўся. Разумееце, бачу пакавальніка ў супэрмаркеце: ён запакоўвае мае купленкі, потым гляджу, а ён ужо пхае сябе ва ўласную магілу разам з туалетнаю папераю, півам і курынай грудзінкай.
Затым пачуўся таемны стук у дзьверы, я кінуў:
— Заходзьце, містэр Гровэрс.
Ён увайшоў. Нічога асаблівага. 143 см, 59 кг, 38 гадоў, вочы шэра-зялёныя, у правым воку — цік, брыдкія жаўтаватыя вусікі, такога самага колеру валасы, зародкі лысіны на макаўцы, яйкападобная галава. Ён увайшоў, перавальваючыся, як качка, сеў.
Мы сядзелі, глядзелі адзін на аднаго. I ўсё. Так мінула пяць хвілін. Я раззлаваўся.
— Гровэрс, якой халеры вы маўчыцё?
— Я думаў, вы загаворыце першы.
— Чаму?
— Ня ведаю.
Я адкінуўся ў крэсьле, запаліў сігару, закінуў ногі на стол, зрабіў за-
цяжку й выдыхнуў ідэальнае колца дыму.
— Ну дык што там з гэтай жанчынай, гэтым... касьмічным прыхаднем... Раскажэце трохі пра яе...
— Яна называе сябе Джыні Нітра...
— Далей, містэр Гровэрс.
— А вы ня будзеце зь мяне сьмяяцца, як паліцыя?
— Ніхто не сьмяецца так, як паліцыя, містэр Гровэрс.
— Ну... яна гарачая баба. Проста з космасу.
— Чаму вы хочаце пазбавіцца ад гарачай бабы?
— Я яе баюся, яна корпаецца ў маіх мазгох.
— То-бок?
— Я выконваю ўсё, што яна кажа.
— Значыць, калі яна загадае вам зьесьці ўласнае ка-ка, вы зьясьцё?
— Думаю, зьем.
— Гровэрс, вы проста заклапочаны. Такое падабаецца многім мужчынам.
— He, гэта ўсё ейныя штучкі, мне ад іх ніякавата...
— Якіх толькі штучак я ня бачыў, Гровэрс, і некаторыя нават...
— Вы проста ня бачылі, як яна зьяўляецца зь ніадкуль, а потым зьнікае праз столь.
— Мне надакучыла гэтая лухта, Гровэрс.
— Гэта не лухта, містэр Білэйн.
— He? Трасца, ды вы паслухайце сябе, Гровэрс! Вы падобны да дзікуна.
— А вы не падобны да дэтэктыва, містэр Білэйн.
— Што? I да каго я, па-вашаму, падобны?
— Ну, зараз... дайце падумаць...
— Думайце-думайце, толькі нядоўга. Гэта каштуе вам шэсьць грэбаных баксаў за гадзіну.
— Ну, вы падобны да... сантэхніка.
— Сантэхніка, значыць? Няблага. Што б сьвет рабіў без сантэхніка? Ці ёсыць хто важнейшы за сантэхніка?
— Прэзыдэнт.
— Прэзыдэнт? А вось і няправільна! Зноў міма. Што б вы ні казалі, усё міма, усё неўпапад!
— Упапад.
— Ну вось! Зноў няправільна!
Я дастаў сігару, закурыў. У гэтага чувака дзярмо заміж мазгоў. Але ён мой кліент. Я ўсё глядзеў на яго. Доўга глядзеў. Гэта была цяжкая праца — глядзець на яго. Я перастаў. Заміж гэтага стаў глядзець над ягоным левым вухам.
— Ну дык што вы хочаце, каб я зрабіў? 3 гэтым прыхаднем? Гэтай Джыні Нітра?
— Пазбаўцеся ад яе.
— Я ня кілер, Гровэрс.
— Проста прымеце яе з майго жыцьця, няважна як.
— Вы займаліся сэксам?
— У сэнсе сёньня?
— У сэнсе — зь ёю.
— He.
— Што вы пра яе ведаеце? Месца жыхарства? Нумар тэлефону? Род заняткаў? Наколкі? Хобі? Асаблівыя звычкі?
— Толькі апошняе...
— I што ж гэта?
— Яна вылятае скрозь столь, а яшчэ...
— Гровэрс, вы псых. Вы памыліліся адрасам. Вам трэба ў дурку.
— Я там ужо быў.
— I што вам сказалі?
— Нічога. Проста яны бяруць больш, чым шэсьць баксаў за гадзіну.
— Наколькі больш?
— Сто семдзесят пяць.
— Я ж казаў, што вы псых.
— Але чаму?
— Усякі, хто гатовы столькі плаціць, чысты псых.
Потым мы проста сядзелі, глядзелі адзін на аднаго. Ціхі жах. Я спрабаваў думаць. Балела ў скроні.
Тут дзьверы расчыніліся і ў пакой увайшла яна. У сьвеце існуюць мільярды жанчын, я правільна гавару? Некаторыя выглядаюць ніштавата. Бальшыня — досыць добра. Але час-часом прырода робіць скачок зь перападвыпадвертам і стварае асаблівую жанчыну, неймаверную жанчыну. Я хачу сказаць, ты глядзіш і ня ймеш веры. Перад табою — сама дасканаласьць. Рухі
плаўныя й хуткія, як у зьмяі. Шчыкалаткі, локці, грудзі, калені — усё гэта зьліваецца ў адну вялізную, спакусьлівую цэласьць, ейныя прыгожыя вочы ўсьміхаюцца табе, краёчкі рота трохі апушчаныя, а вусны сьціснутыя так, нібыта зараз выбухнуць сьмехам, зьдзекуючыся з твае бездапаможнасьці. Ейнае цела выскоквае з адзежы, ейныя доўгія валасы электрызуюць паветра. Халера, гэта проста нязносна.
Гровэрс устаў.
— Джыні!
Яна прамкнуласяўпакой,якстрыптызэрка на роліках. Застыла насупраць нас, сьцены хадзілі ходырам. Яна паглядзела на Гровэрса.
— Гэл, што ты робіш у гэтага другараднага дэтэктыўчыка?
— Прытрымай язык, сучка! — сказаў я.
— Ну, Джыні, у мяне ёсьць адна невялічкая праблема, і я падумаў, што мне патрэбная дапамога.
— Дапамога? Ад каго?
— He магу сказаць. Язык ня слухаецца.
— Гэл, якія могуць быць праблемы? У цябе ёсьць я. Гэты дэтэктыўчык нічога ня зможа зрабіць лепей за мяне.
Я падняўся. То-бок я ўжо стаяў.
— Ды няўжо, дзетка? Як наконт 18-сантымэтровай баявой галоўкі?
— Вычварэнец!
— Ага, папалася! Ня можаш!
Джыні прайшлася офісам, зьбіваючы нас з розуму сваёй паходкаю. Потым рэзка павярнулася. Зірнула на Гровэрса.
— Да нагі, пёсік! Паўзі да мяне па падлозе! Ану!
— He рабеце гэтага, Гэл! — крыкнуў я.
— Га?
Ён ужо поўз па падлозе да Джыні. Усё бліжэй і бліжэй. Ён дапоўз да ейных ног, замёр.
— А цяпер, — сказала яна, — ліжы мне туфлікі!
Гровэрс стаў лізаць. Рупліва. He спыняючыся. Джыні паглядзела на мяне, злосна ўсьміхнулася. Сама
найзлоснаю ўсьмешкаю. У мяне запала клямка.
Я ўскочыў.
— АХ ТЫ, БРУДНАЯ ШЛЫНДА! — закрычэўя.
Я расшпіліў папругу, выцягнуў яе з нагавіц, склаў удвайне, пачаў выходзіць з-за стала.
— Ах ты, брудная шлында! — сказаў я. — ЗАРАЗ Я АДЛУПЦУЮ ЦЯБЕ ПАСРАЦЫ!
Я кінуўся да яе. Рэшткі маёй душы трымцелі ў радасным узбуджэньні. Яе неймаверныя булкі разрывалі мне мазгі. Нябёсы перавярнуліся дагары нагамі й таксама трымцелі.
— Кінь папругу, драчыла, — сказала яна, пстрыкнуўшы пальцамі.
Папруга выпала ў мяне з рук. Я застыў, як скамянелы.
Яна вярнулася да Гровэрса.
— Ну, жэўжык, падымайся. Мы йдзём, няма чаго рабіць у гэтым заканурку.
— Але, дарагая.
Гровэрс падняўся, пайшоў за ёй. Дзьверы адчыніліся, зачыніліся, і яны зьніклі. Я ўсё яшчэ ня мог паварушыцца. У гэтай сучкі, відаць, была прамянёвая зброя. Бо я ўсё яшчэ стаяў замарожаны. Можа, я абраў ня тую прафэсію? Праз хвілінаў дваццаць я стаў адчуваць па ўсім целе паколваньне. Потым заўважыў, што магу рухаць бровамі. Затым ротам.
— Чорт яго бяры, — сказаў я.
Потым пачалі адтаваць і іншыя часткі цела. Нарэшце я зрабіў крок. Два крокі. Затым яшчэ, у напрамку стала. Дабраўся да месца. Высунуў шуфлядку. Знайшоў паўлітра. Адкрыў. Дабрэнна ўмазаў. На сёньня хопіць, падумаў я, заўтра пачну ўсё спачатку.
Наступнага дня я зноў сядзеў у офісе, канчаткова зьбіты з панталыку. Mae кліенты, хто яны? I што, у чорта, адбываецца? Я ня ведаў. 3 гэтым трэба нешта рабіць, падумаў я. У мяне быў рабочы тэлефон Джэка Баса. Я вырашыў пазваніць.
— Алё, — сказаў ён.
— Бас, гэта Білэйн.
— Сучын сын!
— Рахманей, Бас, у мяне чорны пас.
— I ён табе прыдасца, калі ты яшчэ хоць раз сарвеш мнелюбоўны сэанс.
— Джэк, я толькі й бачыў, як гайдаецца чыйсьці азадак. Я пазнаў цябе, толькі калі ты павярнуўся.
— А хто, па-твойму, гэта яшчэ мог быць? Няўжо ты думаеш, што хтосьці будзе шпарыць яе ў маім жа доме?
— Такое ўжо здаралася неаднаразова.
— Што?
— Я не сказаў, што ў тваім доме, Джэк.
— Тады дзе ж?
— Забудзь.
— Што забыць?
— Усэнсе — гэта недатычыцьтваёй справы. Вернемся да нашых баранаў.
— Што?
— Ты хочаш, каб я займаўся тваёй справай ці не?
— Ты займаесься тым, што здымаеш мой азадак.
— Гэта частка расьсьледаваньня, Джэк.
— Ды няўжо?
— Я знайшоў сувязь.
— Што?
— Нітачку.
— Якую сувязь? Якую нітачку? Ты пра што?
— Я магу даказаць яе сувязь з адным чуваком. Я ведаю яго. Цёмны мужык. Яны нешта задумалі. Нешта кепскае.
— Ты ўжо застукаў іх разам?
— Яшчэ не.
— Як гэта не?
— He хачу сьпяшацца. Хай птушкі самі трапяць у пастку.
— А ты ня можаш накрыць іх зараз?
— Трэба пачакаць, пакуль ён дасьць асечку.
— Што?
— Я хачу злавіць іх на гарачым.
— Білэйн, ты хоць сам ведаеш, што ты робіш?
— Абсалютна. Як толькі ён дасьць асечку, я вазьму іх.
— До гаварыць загадкамі.
— Жыцьцё — гэта табе не дзіцячы садок, Джэк. Я хачу сарваць куш.
— Сарваць куш?
— Узяць яе за сраку. Ты ж гэтага хочаш, так?
— Вазьміся лепей за справу.
— Справа ў капелюшы, Бас.
— У цябе нешта ёсьцека, Білэйн?
— Я ўзяў сьлед, нюхам чую. Я ўжо іду ў ім. Я ведаю таго чувака. Ён француз. Ты ж ведаеш гэтых французаў?
— He, а што зь імі ня так?
— Нічога, Бас, думай сам. У мяне мала часу. Карацей, мне раскручваць далей тваю чортаву справу?Так ці не?
— Дык ты нешта маеш на іх?
— Я амаль закілзаў іх.
— Што?
— Вушы нашто. Так ці не, Бас? Лічу да пяці: адз'ін, два, тры, чатыры...
— Так, халера, так.
— Выдатна, Джэк. Толькі ёсьць адзін нюанс...
— Які?
— Аванс. За месяц.
— За месяц? Ты ж сказаў, што справа ў капелюшы.
— Трэба паставіць пастку, усё пралічыць, каб усё выйшла як сьлед. I калі ён дасыць асечку...
— Ну добра, ужо высылаю табе чэк!
Ён кінуў слухаўку. Але прамазаў. Усе закаханыя аднолькавыя. Але ж і лох...
Потым я пазваніў Гровэрсу на работу. Пасьля трох гудкоў ён падняў:
— Дабрыдзень, пахавалынае бюро «Срэбная гавань».
— 0 госпадзе, — сказаў я.
— Што?
— Гровэрс, вы корпаецеся са жмурыкамі.
— 3 кім?
— Са жмурыкамі. Жмурыкамі! Гэта Нік Білэйн.
— Што вам трэба, містэр Білэйн?
— Я працую над вашым прыхаднем, містэр Гровэрс.
— Ага, я памятаю.
— Гэл, скажэце, чаму вы гэтым займаецеся?
— Чым гэтым?
— Ну, корпаецеся са жмурыкамі. Чаму, га?
— Гэта мая праца. Трэба ж неяк зарабляць на жыцыцё.
— Але корпацца са жмурыкамі? Па-мойму, гэта ненармальна. Гэта вычварэнства. Вы спускаеце кроў? Што вы потым зь ёю робіце?
— Гэтым займаецца мой памочнік, Білі Фрэнч.
— Дайце яму слухаўку, я хачу зь ім пагаманіць.
— Ён на абедзе.
— То-бокён есьць?
— Ну.
Я замоўк. Удыхнуў, выдыхнуў. Потым працягнуў:
— Паслухайце, Гровэрс, вы дакладна хочаце, каб я займаўся вашай справаю?
— У сэнсе Джыні Нітра?
— А ў вас ёсьць наўвеце іншыя бабёнкі з космасу?
— He.
— Значыць, вы хочаце, каб я пазбавіўся ад яе?
— Так. Вы думаеце, вам удасца? Пры першай сустрэчы вы неяк забуксавалі.
— Гровэрс, нават усюдыход буксуе. Я зашпурну гэтую шлынду так далёка, што яна адтуль ужо ня вернецца.
— Наўрад ці яна шлында, містэр Білэйн.
— Гэта выраз такі. Ніхто не зьбіраецца абражаць вашу цыпу.
— Думаеце, вы зможаце даць зь ёю рады?
— Пакуль вы размаўляеце са мною, Гровэрс, я ўжо працую над адной зачэпкай.
— Якой?
— Ня ўсё адразу. Але тое, што вы водзіцеся са жмурыкамі, і тое, што яна касьмічны прыхадзень, прымушае задумацца.
— На што вы намякаеце, Білэйн?
— He сьпяшайцеся. Я размаўляў з адным адмыслоўцам у такіх справах. Ён мае кнігу пра касьмічных прыхадняў, але яму трэба дадатковая інфармацыя пра вас.
— Добра. Што вас цікавіць?
— Пачакайце. Для далейшага росьсьледу вам прыйдзецца заплаціць за два тыдні наперад.
— Вы ўпэўнены, што зможаце даць рады?
— Трасца, я ж вам сказаў, што работа ў самым распале!
— Добра, містэр Білэйн. Я сёньня ж вышлю вам чэк. За два тыдні.
— Правільны выбар, містэр Гровэрс.
— Спадзяюся. Дарэчы, вось і Білі Фрэнч прыйшоў з абеду. Перадаць яму слухаўку?
— He, толькі спытайцеся, што ён еў.
— Хвіліначку...
Я пачакаў. Неўзабаве Гровэрс загаварыў:
— Ён сказаў, ялавічыну зь пюрэ.
— Якая гідота!
— Чаму?
— Мне трэба ісьці, містэр Гровэрс.
— Чакайце. Вы ж хацелі, каб я расказаў пра сябе.
— Я дашлю вам анкету.
Я павесіў слухаўку, закінуў ногі на стол. Калі хто й можа разблытаць гэтыя справы, дык гэта я, Нік Білэйн, дэтэктыў. Хоць яшчэ заставаўся Чырвоны Верабей. А таксама Сэлін і Лэдзі Сьмерць. Куды ж безь яе.
А цяпер яшчэ гэтая шлында.
Па-іншаму й не назавеш.
zo
Трэба падумаць. Трэба падумаць над усім гэтым. Тут мае быць нейкая сувязь: космас, сьмерць, Верабей, жмурыкі, Сэлін, Сіндзі, Бас. Але мазаіка ніяк не складалася. Пакуль што. У скронях пачало стукаць. Трэба выбірацца адсюль.
На сьценах адказы не напісаныя. Я пачынаў чмурэць. Уявіў сябе ў пасьцелі з Лэдзі Сьмерць, Сіндзі і Джыні Нітра адначасна. Гэта ўжо
занадта, падумаў я, надзеў капялюш і выйшаў.
Я апынуўся на гіпадроме. У Галівуд-парку. Жывых коней там не было. Скачкі перадавалі па тэлевізары з Оўк Тры, стаўкі прымаліся, як звычайна.
Я падняўся на эскалятары. Ззаду на маю кішэнь натыкнуўся нейкі чувак.
— Даруйце, — сказаў ён. — Прашу прабачэньня.
Я заўсёды нашу гаманец у левай пярэдняй кішэні. Вучысься сяго-таго, вучысься. 3 часам.
Я спыніўся ля клюбу. Зазірнуў усярэдзіну. Кампанія старычынаў. Пры грошах. Як ім гэта ўдаецца? I як шмат патрэбна табе? Мы ўсе памром
у галечы, бальшыня ж у ёй і жыве. Гэтая гульня зьнясільвае да сьмерці. Калі ўранку ты яшчэ здольны абуць чаравікі, можаш лічыць сябе пераможцам.
Я адчыніў дзьверы, увайшоў у клюб. Заўважыў свайго суседа паштара, ён пацягваў каву. Я падышоў да яго.
— Які дурань цябе сюды пусьціў? — спытаўся я.
Зь ягоным тварам было нешта няправільнае. Ён апух.
— Білэйн, — сказаў ён, — ты труп.
— Ты 6 завязваў з каваю, — адказаў я, — a то ўначы ня зможаш спаць.
— Я завалю цябе, Білэйн, твае дні зьлічаныя.
— На каго хочаш паставіць?
— На Кручанага.
— Вось, — я працягнуў яму пару баксаў, — пастаў.
— Дзяк, Білэйн.
— Забудзь, — сказаў я і пайшоў.
Вечна хто-небудзь ад'ядае табе пячонку. Нават перадыхнуць няма калі. 1 дзе.
Я падышоў да барнае стойкі, замовіў вялікі кубак кавы.
— На каго будзеш ставіць, Білэйн? — спыталася афіцыянтка.
— Табе скажы — усю ўдачу мне спудзіш.
— Ды йдзі ты, — сказала яна.
Я забраў ейны гасьцінец, які быў кінуў на стойку, і паклаў назад у кі-
шэнь. Прыгледзеў месца ля самага экрана, перасеў, разгарнуў праграмку. Ззаду пачуўся голас:
— Думаеш, што зможаш адкруціцца двума баксамі? Табе капцы, Білэйн.
Зноў гэты паштар. Я падняўся, павярнуўся да яго.
— Тады гані іх назад!
— Позна!
— Я табе анус парву!
Ён усьміхнуўся, пасунуўся да мяне. Я адчуў, як у жывот упёрлася лязо. Гэта быў толькі кончык — астатняя частка прыкрытая даланёю.
— У мяне тут трынаццаць сантымэтраў, і я з радасьцю ўсаджу іх у тваё тупое пуза!
— А чаго ты сёньня не на працы? Пошту разносіць хто будзе, га?
— Заторкніся! Я вырашаю, прыкончыць цябе ці не.
— Чувак, можаш узяць дзесяць баксаў і паставіць на Кручанага.
— Колькі-колькі?
— Дваццаць.
— Ану паўтары.
Я адчуў, як лязо ўлезла мне Ў скуру.
— Пяцьдзясят.
— Добра, выцягні гаманец, дастань пяцьдзясят баксаў і засунь іх мне ў нагрудную кішэнь.
Я адчуваў, як за вушмі каціўся пот. Я вывудзіў гаманец зь левай пярэдняй кішэні, выцягнуў пяцьдзясят бак-
саў і засунуў яму ў нагрудную кішэнь. Лязо нажа адступіла.
— А цяпер сядзь, вазьмі праграмку й пачні чытаць.
Я зрабіў, як ён сказаў. Затым адчуў на карку кончыкляза.
— Лічы, што табе пашэнціла, — сказаў ён.
I адышоў.
Я пасядзеў, дапіў каву. Потым падняўся й выйшаў. Спусьціўся на эскалятары, трапіў на стаянку, сеў у машыну, паехаў прэч. Яшчэ адзін ня мой дзень, падумаў я. Даехаў да Галівуду, прыпаркаваўся чорт ведае дзе, зайшоў у кінатэатар. Купіў папкорну, газоўкі й сеў. Якраз ішоў фільм, але я не глядзеў.
Я проста жаваў папкорн ды пацягваў газоўку. I думаў: а што, калі Кручаны прыйшоў першым?
Гэтай ноччу я ня мог заснуць. Піў піва, піў віно, піў гарэлку. Усё марна.
Я яшчэ нічога не раскрыў. Справы ляжалі пад сямю замкамі. Бацька казаў мне, што я кепска скончу. Зрэшты, ён таксама кепска скончыў. Дурное семя.
Я пстрыкаў каналы. Тэлевізар стаяў у спальні. На экране зьявілася дзяўчына, сказала, што хоча пагаманіць, што хоча суцешыць мяне.
Ад мяне патрабавалася толькі крэдытка. Я адмовіўся. Потым дзяўчына зьнікла і на экране зьявіўся твар Джыні Нітра.
— Білэйн, — сказала яна, — лепей ня ўмешвайся ў мае справы.
— Што?
Яна паўтарыла, я выключыў тэлевізар. Наліў сабе гарэлкі, разбаўляць ня стаў. Выключыў сьвятло, у цемры залез у ложак. Умазаў.
Раптам пачуўся моцны гуд, быццам рой пчолаў кружыўся вакол разварочанага вульля. Шуганула пунсовае сьвятло, і ў пакоі зьявілася Джыні Нітра. Я ледзь не нарабіў у парткі.
— Што, нарабіўу парткі, Білэйн?—спыталася яна.
— Халера, не, — адказаў я, — цябе хто манэрам вучыў? Ня ведала, што трэба стукацца?
Джыні Нітра агледзелася ў пакоі.
— Наймі прыбіральніцу, — сказала яна, — у цябе брудна.
Я дапіў гарэлку, шпурнуў чарку ўбок.
— Лепей падумай аб тым, што я вазьму цябе за сраку.
— Як дэтэктыву, табе бракуе трох рэчаў.
— Якіх жа?
— Розуму, руплівасьці, рэзультатыўнасьці.
— Сур'ёзна? Цябе я ўжо раскусіў, дзетка.
—Упэўнены?
— Ты круцісься вакол Гровэрса, бо ён уласьнік пахавальнага бюро, а табе конча патрэбныя трупы, каб усяліць туды сваіх касьмічных сябрукоў.
Яна прысела на крэсла, знайшла цыгарэту, запаліла й засьмяялася.
— Па дзеля цябе, я выглядаю, як труп?
— He зусім.
— Мы можам ствараць сабе целы самі. Глядзі!
Зноў пачуўся гуд, шуганула пунсовае сьвятло — і ў куце паявілася другая Джыні Нітра. Яна стаяла каля гаршка з кветкамі.
— Здароў, Білэйн, — сказала яна.
— Здароў, Білэйн, — сказала Джыні Нітра, што сядзела ў крэсьле.
— Уга, — сказаў я, — ты можаш быць у двух целах адначасна?
— He, — адказала Джыні Нітра, што сядзела ў крэсьле. — Але, — сказала Джыні Нітра, што стаяла каля гаршка з кветкамі, — мы можам пераскокваць з аднаго цела ў другое.
Я вылез з ложка, каб падняць чарку й наліць яшчэ гарэлкі.
— Ты сьпіш у майтках, —сказала адна Джыні Нітра.
— фу, — сказала другая.
Я зашыўся назад у ложак, трымаючы выпіўку, абапёрся на падушку.
Зноў пачуўся гуд, шуганула пунсовае сьвятло, і Джыні Нітра ля гаршка з кветкамі зьнікла. Я паглядзеў на тую, што сядзела ў крэсьле.
— Слухай, — сказаў я, — Гровэрс наняў мяне, каб я аблягчыў яму жыцьцё. Ад цябе. Якраз гэта я й маюся зрабіць.
— Гучныя словы, як на чалавека, чые здольнасьці імкнуцца да нуля.
— Ды я шчэ не такіх, якты, разлузваў!
— Няўжо? Раскажы мне.
— Усе мае справы засакрэчаныя.
— Засакрэчаныя ці не існуюць?
— He заёбвай мяне, Джыні, а то я...
— Што ты?
— Я... — я паднёс чарку да рота. Зынянацку мая рука застыла — за пяць сантымэтраў ад вуснаў. Я ня мог паварушыцца.
— Ты ўбогі, Білэйн. He гуляйся са мною. Я сёньня добрая. Лічы, што табе пашэнціла.
Лічы, што табе пашэнціла? За апошнія паўсодняў я чуў гэта ўжо другі раз.
Пачуўся гуд, шуганула пунсовае сьвятло, і Джыні Нітра зьнікла.
Я сядзеў у ложку, няздольны паварушыцца, з чаркаю за пяць сантымэтраў ад рота. Я сядзеў і чакаў. У мяне быў час паразважаць над сваёй кар'ерай. Зрэшты, разважаць асабліва не было над чым. Мажліва, я памыліўся з прафэсіяй. Але пачынаць усё нанава было запозна.
Я проста сядзеў і чакаў. Хвілінаў празь дзесяць усё цела пачало
паколваць. Я змог крыху паварушыць рукою. Потым яшчэ крыху. Я паднёс гарэлку да вуснаў, сяктак адкінуў галаву ды асушыў чарку. Кінуў яе на падлогу, выцягнуўся на ложку, у чарговы раз паспрабаваў заснуць. На вуліцы пачуліся стрэлы, і я зразумеў, што са сьветам было ўсё ў парадку. Празь пяць хвілін я ўжо спаў, як усе нармальныя людзі.
Я прачнуўся не ў гуморы. Зірнуў на столь, на трэшчыны ў столі. Я пабачыў буйвала, ён штосьці зьбіў. Па-мойму, мяне. Потым я пабачыў зьмяю з трусам у пашчы. Праз ірваныя фіранкі прабілася сонца і ўтварыла на маім жываце свастыку. Сьвярбела ў срацы. Няўжо зноўку гемарой? Шыя здранцьвела, у роце стаяў прысмак скіслага малака.
Я ўстаў, пайшоў у лазенку. Я ненавідзеў глядзець у люстэрка, але паглядзеў. I пабачыў застой, пабачыў паразу. Чорныя мяшкі пад вачыма. Маленькія вочы баязьлівага хамяка, загнанага ў кут грэбаным катом. Маё цела зусім разьленавалася. Здавалася, яму гідзіла быць часткаю мяне. Валасы на бровах тырчэлі ў розныя бакі, быццам звар'яцелі, такое сабе вар'яцкае валасяное покрыва. Жудасьць. Я вырадак. Нават спаражніцца і тое ня мог. Мяне запячатала.
Я падышоў да ўнітаза, каб пасцаць. Доўга прыцэльваўся, але чамусьці схібіў і трапіў на падлогу. Я паправіў прыцэл і абасцаў усё вечка, якое за-
быўся падняць. Я адарваў туалетнае паперы, выцер падлогу. Потым вечка. Выкінуў паперу ў сьметніцу, памыў рукі. Затым паглядзеў у вакно: на даху суседняга дома срала кошка. Я адвярнуўся, знайшоў зубную шчотку, націснуў на цюбік. Але перастараўся. Паста вяла сасьлізнула са шчоткі і ўпала ва ўмывальнік. Нейкая зялёная. Зялёная, як вусень. Я падчапіў яе пальцам, плюхнуў трохі на шчотку, пачаў чысыціць. Зубы. Але ж і дрэнь. Мы вымушаныя есьці. Есьці, есьці і яшчэ раз есьці. Мы ўсе агідныя, безнадзейна загразьлі ў сваіх брудных справунках. Толькі й робім, што жаром, бзьдзім, чухаемся, рагочам, сьвяткуем сьвяты.
Я скончыў чысьціць зубы, вярнуўся ў ложак. Я быў выціснуты, як лімон, як два лімоны. Я быў затычкаю ў вушы, я быў куском лінолеўму.
Я вырашыў праваляцца ў ложку да абеду. Магчыма, датуль палова сьвету памрэ й жыць стане напалову лягчэй. Магчыма, папаўдні я буду выглядаць лепей, пачувацца лепей. Я ведаў аднаго чувака, ён не спаражняўся некалькі дзён. Урэшце яго папросту разарвала. Напраўду. Гаўно вылецела празтрыбух.
Потым зазваніў тэлефон. Я ня стаў падыходзіць. Ніколі не адказваю на званкі ўранку. Тэлефон бразнуў пяць разоў і заціх. Нарэшце. Я застаўся сам-насам з сабою. Я брыдкі,
але гэта лепей, чым быць з кім-небудзь яшчэ, ды з кім хаця — няхай яны самі стаяць на задніх лапках і скочуць праз колцы. Я нацягнуў коўдру да самага падбародка і стаў чакаць.
Я трапіў на гіпадром пад чацьверты забег. Мне была патрэбная перамога. Хоць якая. Справы па-ранейшаму стаялі на месцы. Я дастаў сьпіс. У мяне было ўсё занатавана:
1. Высьветліць, ці зьяўляецца Сэлін Сэлінам. Паведаміць вынікі Лэдзі Сьмерць.
2. Знайсьці Чырвонага Вераб'я.
3. Высьветліць, ці рагаціць Сіндзі Баса. Калі так, узяць яе за сраку.
4. Збавіць Гровэрса ад Касьмічнага Прыхадня.
Я склаў аркуш, засунуў назад у кішэнь. Разгарнуў праграмку. Пачынаўся чацьверты забег. Было цёпла, нішто не напружвала. Проста казка. I тут я пачуў нешта за сьпінаю. Хтосьці прымасьціўся якраз за мною. Я павярнуўся. Сэлін. Ён усьміхнуўся.
— Выдатны дзянёк, — загаварыў ён.
— Халера, як ты сюды трапіў? — спытаўся я.
— Заплаціў за ўваход. Там не задаюць пытаньняў, — сказаў Сэлін.
— Ты сочыш за мною, засранец? — спытаўся я.
— Хацеў спытаць у цябе тое самае, — сказаў ён.
— Я не магу ведаць усё, — адказаў я.
— Я таксама, — ён пералез праз крэсла, сеў ля мяне. — Трэба пагаварыць.
— Праўда што, — сказаў я, — насамперш, як цябе зваць? Насамрэч.
Я адчуў, як мне ў бок упёрлася дула пісталета. Ён трымаў яго пад плашчом.
— У цябе ёсьць дазвол на гэтую штучку? — спытаўся я.
— Пытаньні задаваць буду я, — сказаў ён і зьлёгку тыцнуў мяне пісталетам.
— Валяй, — сказаў я.
— Хто цябе наняў?
— Лэдзі Сьмерць.
— Лэдзі Сьмерць? — ён зарагатаў. — He засірай мне вушэй!
— Я й не засіраю. Яна сябе так называе: «Лэдзі Сьмерць».
— Псыхапатка?
— Магчыма.
— Дзе мне знайсьці гэтую сучку?
— Ня ведаю. Яна сама зьвязваецца са мной.
— I ты думаеш, што я куплюся на гэта?
— Ня ведаю, але гэта ўсё, што я магу прадаць.
— Чаго яна хоча?
— Яна хоча ведаць, ці запраўдны ты Сэлін.
— Сур'ёзна?
— Ну.
— На каго будзеш ставіць?
— На Зялёную Поўню.
— Зялёную Поўню? Гэта мой выбар.
— Добра, — сказаў я, — пайду зраблю стаўкі. Я хутка.
Я пачаў падымацца.
— Сядзець, — марудна прамовіў ён, — а то застанесься бязь яйцаў.
Я сеў.
— Значыць так, — сказаў ён, — я хачу, каб гэтая баба перастала за мною сачыць. I я хачу ведаць ейнае запраўднае імя. Усякімі там «Лэдзі Сьмерць» мяне ня купіш. I я хачу, каб гэтым заняўся ты. Зараз жа!
— Але яна першая мяне наняла. Як я магу працаваць на цябе?
— А ты падумай, таўстун.
—Таўстун?
— У цябе трыбух зьвісае.
— Зьвісае не зьвісае, але за сваю работу я бяру грошы. I каштую я нятанна.
— Колькі?
— Шэсьць баксаў за гадзіну.
Ён палез рукою ў кішэнь, дастаў стос грошай. Сунуў мне ў нагрудную кішэнь.
— Тут за месяц наперад.
У гэты час зароў натоўп. Коні выйшлі на фінішную. I хто вёў на тры карпусы? I хто выйграў чатыры? Зялёная Поўня. Шэсьць да аднаго.
— Халера, — сказаў я, — ты дорага мне абыходзісься. Зялёная Поўня ўсіх парвала.
— Заторкніся, — адказаў ён, — і займіся маёй справаю.
— Ну добра, — сказаў я, — як з табой зьвязацца?
— Вось мой нумар, — ён працягнуў мне кавалачак паперы.
Затым падняўся, спусьціўся праходам і зьнік.
Я зразумеў, што трапіў у самую гушчу чагосьці вялікага. Але чаго? Я ня ведаў. Трэба заняцца справаю, вось што.
Я разгарнуў праграмку і стаў вывучаць пяты забег.
Наступнага дня я пайшоў у пахавальнае бюро «Срэбная гавань» — праверыць, што да чаго. Надзвычай выгадная справа — ніякіх табе прастояў. Я прыпаркаваўся, зайшоў усярэдзіну. Добрае месьцейка. Ціхая вітальня. Тоўстыя, брудныя дыванкі. Я агледзеўся, зайшоў у яшчэ адзін прасторны пакой. Бітма набіты трунамі. Вялікімі, маленькімі, шырокімі, вузкімі. Некаторыя купляюць
сабе дамавіну загадзя. Толькі ня я. Нахер.
Вакол ні душы. Я мог сьцягнуць сабе труну. Прывязаць яе да машыны. Зьехаць прэч. Дзе Гровэрс? Тут увогуле хто-небудзь ёсьць?
Потым я адчуў лёгкі сьверб, ён стаў мацнець. I тады я зрабіў гэта. Падняў века адной з трунаў, зазірнуў усярэдзіну. УСКРЫКНУЎ I з трэскам зачыніў.
Унутры ляжала голая жанчына. Маладая, прыгожанькая, але мёртвая. Ёб!
Убег Гэл Гровэрс.
— Білэйн! ШТОВЫ РОБІЦЕ?
— РАБЛЮ? ШТО РАБЛЮ? ВЫ ПРА ШТО? ДЗЕ ВАС НАСІЛА, БЛІН?
— Я БЫЎ У ПРЫБІРАЛЬНІ. ЧАМУ ВЫ КРЫЧАЛІ?
Я паказаў.
— У ВАС ТАМ ЖМУРЫК У ТРУНЕ! ЦЯЛУШКА! ЗЬ ВЯЛІКІМІ ЦЫЦКАМІ!
Гровэрс падышоў да труны, падняў века.
— Там нікога няма, містэр Білэйн.
— Як?
Я таксама падышоў, зазірнуў унутар. Пуста.
Я крутануўся, схапіў Гровэрса за грудкі.
— He гуляйце са мною, чуеце! Я бачыў яе! У труне! Маладая мёртвая цялушка! Уздумалі разыграць мяне, га? Вы і гэты... Білі Фрэнч...
крывапівец! Са мною жарты кароткія, Гровэрс!
— Ніхто вас не разыгрывае, Білэйн. У вас галюцынацыі.
Я адпусьціў яго.
— Даруйце, — сказаў я. — Як я адразу не падумаў.
— Падумаў пра што?
— Пра Джыні Нітра. Гэта яна гуляецца са мною. Яна ведае, што я іду ў сьляды.
— Апошнім часам я ня бачыў яе. Можа, яна цю-цю.
— Яна не цю-цю, яна проста чакае, Гровэрс.
— Чакае чаго?
— Пакуль што ня ведаю.
Я павярнуўся на абцасах, агледзеўся наўкола.
— Гровэрс, хутка! Колькі ў вас цяпертуттрупаў?
— Два. Якраз падрыхтавалі. Яны ў Залі Спачыну.
— Я мушу зірнуць на іх!
— Што?
— Вы хочаце, каб я раскрыў вашу справу, ці не?
— Ну... так, хачу.
— Тады я мушу агледзець гэтых жмурыкаў.
— Але нашто?
— Вам скажы, усё адно не здагадаецеся.
— То-бокяк гэта?
— Праехалі. А цяпер дайце мне паглядзець.
— Вы парушаеце ўсе правілы.
— Ай-ай-ай!
— Ну, добра. Ідзеце за мною...
Мы ўвайшлі ў Залю Спачыну. Няблага аформлена. Цемрадзь. Сьвечкі. I тры труны.
— Ну што, пачнем агляд, — сказаў я Гровэрсу.
— Можа, вы ўсё-ткі скажаце навошта?
— Джыні Нітра хоча ўсяліць у трупы сваіх прыхадняў. Трэба знайсьці якісь панцыр, схаваць туды жмурыкаў. Ну, панцыр такі, як у чарапахі. Нітра круціцца вакол вас, каб дабрацца да трупаў.
— Але ж гэта трупы, яны ўжо пачалі гнісьці. Да таго ж іх неўзабаве пахаваюць. Якім чынам яны хочуць іх выкарыстоўваць?
— Прыхадні хаваюцца ў трупах, пакуль іх не закапаюць, потым яны знаходзяць сабе новыя целы.
— Але нашто ім хавацца ў трупах? Чаму не ў цыстэрнах, пячорах там ці дзе-небудзь яшчэ? Урэшце, чаму б ім не скарыстацца жывымі целамі?
— Ёлупень, жывыя целы сталі б супраціўляцца. Адчыняйце труны, Гровэрс! Здаецца мне, яны ўжо там!
— Білэйн, вы зусім аглузьдзелі!
— Адчыняйце труны, каму гавару!
Гровэрс адчыніў першую труну. Дыхтоўная дубовая труна. Унутры
ляжаў мужык гадоў трыццаці васьмі, капа рудых валасоў, танны гарнітур.
Я павярнуўся, паглядзеў на Гровэрса.
— Адзін зь іх цяпер у ім.
— 3 чаго вы ўзялі?
— Ён толькі што варухнуўся.
— Чаго?
— Я бачыў, як ён варухнуўся.
Я нахіліўся над труною, ашчаперыў труп за шыю.
— Ну давай! Вылазь зь яго! Я ведаю, што ты там!
Ад трасеньня рот разявіўся, зь яго выпала вата.
Я адскочыў.
— ТРАСЦА! ШТО ГЭТА БЫЛО?
Гровэрс цяжка ўздыхнуў.
— Білэйн, я добрую гадзіну падбіваў яму шчокі, каб яны выглядалі пульхнымі й здаровымі! А цяпер яны ўваліліся назад! Прыйдзецца пачынаць усё спачатку.
— Даруйце, я неяк не падумаў. Але мы ўжо блізка. Адчынеце другую труну! Калі ласка!
— Самі адчыняйце. Брыда якая. Чаму я дазваляю вам гэта рабіць? Відаць, сам звар'яцеў.
Я падышоў да сасновае труны, падняў века. Паглядзеў унутар. Я глядзеў і глядзеў. I ня мог даць веры сваім вачам.
— Гэта такі жарт, Гровэрс? Ня трэба так жартаваць. Гэта ня сьмешна. Зусім.
У труне ляжаў чалавек. Гэта быў я. Труна была абабітая аксамітам, і я ўсьміхаўся нейкаю васковаю ўсьмешкаю. На мне быў пакамечаны цёмна-брунатны гарнітур, рукі, скрыжаваныя на грудзях, трымалі белы гвазьдзік.
Я павярнуўся, паглядзеў Гровэрсу ў вочы.
— Трасца, што ў вас тут адбываецца, га? Дзе вы яго нарылі?
— А, гэта містэр Эндру Дуглас, сканаў ад сардэчнага прыступу. Гадоў трыццаць узначальваў мясцовую грамаду.
— Што за бздура, Гровэрс? Гэты жмурык унутры — я! Я!
— Ня можа быць, — сказаў Гровэрс. Ён падышоў да труны, зазірнуў усярэдзіну.
— Гэта містэр Дуглас.
Я таксама падышоў паглядзець. Так і ёсьць, нейкі сівы старычына, гадоў сямідзесяці-васьмідзесяці. Няблага захаваўся. Яны падрумянілі яму шчокі, падфарбавалі вусны. Скура ў яго льсьнілася, нібыта наваскаваная. Але гэта быў ня я.
— Джыні Нітра, — сказаў я, — гэтая сучка гуляецца з намі.
— Я гляджу, вас лёгка зьбіць зтропу, містэр Білэйн.
— Ціха, — сказаў я.
Мне трэба было падумаць. Гэта ўсё было неяк зьвязана. Мусіла быць.
Якраз у гэты час нехта зазірнуў у пакой.
— Цела ўжо гатовае, Гэл.
— Дзякуй, Білі. Можаш ісьці.
Білі Фрэнч павярнуўся і зынік.
— Божа, Гровэрс, ён хоць рукі мые?
— У сэнсе?
— У яго на руках была кроў.
— Бязглузьдзіца.
— Я бачыў кроў.
— Містэр Білэйн, ці ня хочаце часам агледзець і трэцюю труну? Праўда, яна пустая. Джэнтэльмэн замовіў яе загадзя.
Я павярнуўся, утаропіўся ў труну.
— Ён цяпер там, Гровэрс?
— He, джэнтэльмэн яшчэ ў добрым здароўі. Гэта папярэдні заказ. У нас зьніжка дзесяць адсоткаў на папярэднія заказы. Можа, нагледзеце сабе што-небудзь? У нас цудоўны выбар.
— Дзякуй, Гровэрс, але ў мяне сустрэча недзе праз... Я зьвяжуся з вамі.
Я разьвярнуўся на абцасах, прайшоў да выхаду, перасёк вітальню й апынуўся ўрэшце на сьвежым паветры. Толькі поўныя ўёбкі выбіраюць сабе труну загадзя. I такія ж уёбкі дрочаць шэсьць разоў на тыдзень.
Я сеў у машыну, даў газу й нырнуў у паток. Кіровец фургона падумаў,
што я хацеў яго падрэзаць. Ён паказаў фак. Я таксама.
Пачынаўся дождж. Я падняў правую шыбу і ўключыў радыё.

Я падняўся на ліфце на шосты паверх. Псыхіятара звалі Сэймар Дандзі. Я штурхануў дзьверы: прыймовы пакой бітма набіты шызікамі. Адзін чытаў газэту, трымаючы яе дагары нагамі. Мужчыны, жанчыны, амаль усе сядзелі моўчкі. Здавалася, яны нават ня дыхалі. Было ў гэтым пакоі нешта злавеснае. Я запісаўся на прыймо, сеў. У чувака поруч былі
чаравікі рознага колеру: адзін брунатны, другі чорны.
— Гэй, сябра, — пачаў ён.
— Ну, — адказаў я.
— Разьмяняеш цэнт? — спытаўся ён.
— Выбачай, ня сёньня.
— Мо заўтра, — працягнуў ён.
— Мо заўтра.
— А раптам я заўтра цябе не знайду, — паскардзіўся ён.
Спадзяюся, падумаў я.
Мы чакалі й чакалі. Усе мы. Халера, няўжо псыхіятары ня ведаюць, што чаканьне — адна з тых рэчаў, ад якіх людзі едуць з глузду? Людзі чакаюць усё жыцьцё. Яны чакаюць нараджэньня. Чакаюць сьмерці. Ча-
каюць у чарзе па туалетную паперу. Чакаюць у чарзе па грошы. А калі грошай зусім няма, яны чакаюць уяшчэ даўжэйшай чарзе. Чакаеш сну й чакаеш абуджэньня. Чакаеш шлюбу й чакаеш разводу. Чакаеш дажджу й чакаеш, пакуль ён скончыцца. Чакаеш абеду й чакаеш вячэры. Чакаеш прыйма ў псыхіятара разам з купай вар'ятаў і гадаеш: можа, ты адзін зь іх?
Мусіць, я чакаў так доўга, што заснуў. Мяне раскатурхала дзяжурная:
— Містэр Білэйн, містэр Білэйн, ваша чарга!
Яна была старая і страшная, страшнейшая за мяне. Ейны твар быў так блізка, мяне нават перасмыкнула.
Напэўна, менавіта так выглядае сьмерць, падумаў я, зусім як гэтая старая цётка.
— Дзетка, я ўвесь твой, — сказаў я.
— Ідзеце за мною, — сказала яна.
Мы перасяклі прыймовы пакой, прайшлі па калідоры. Яна адчыніла дзьверы — за сталом сядзеў тып зь вельмі задаволеным выглядам, у цёмна-зялёнай кашулі, абвіслая памаранчавая копта была расшпіленая. Цёмныя акуляры, курыць цыгарэту праз муштук.
— Прысаджвайцеся, — ён паказаў на крэсла.
Дзяжурная зачыніла дзьверы й кудысьці зьнікла.
Дандзі пачаў нешта крэмзаць асадкай на паперы. He падымаючы галавы, ён кінуў:
— Я бяру 160 даляраў за гадзіну.
— Хрэн табе ў вочы, — сказаў я.
Ён адарваўся ад паперкі:
— Гм! Няблага!
Ён пакрэмзаў яшчэ трохі, потым спытаўся:
— Што ў вас?
— Ня ведаю, з чаго пачаць.
— Паспрабуйце пачаць зь дзесяці. Лічэце назад.
— Паспрабуй сваю маці, — адказаў я.
— Гм! — сказаў Дандзі. — А вы з сваёю ўжо мелі зносіны?
— Якія? Вусныя? Духоўныя? Удакладні.
— Вы ведаеце, пра што я.
— He, ня ведаю.
Ён склаў зь вялікага і ўказалынага пальцаў левай рукі кружок і стаў соваць у яго ўказальны палец правай — туды-сюды, туды-сюды.
— Вось такія, — сказаў ён, — гм-м-м...
— Ага, помню, — сказаў я, — аднойчы яна падняла гэтак руку, і я засунуў туды палец.
— Вы прыйшлі пазьдзекавацца? — сказаўДандзі.—Лепей ня кпіцезьмяне!
Я нахіліўся да яго цераз стол.
— Табе пашэнціла, мужык, што зь цябе толькі кпяць!
— Ды вы што? — ён адкінуўся ў крэсьле. — Праўда?
— Ara. He гуляйся ca мною, малеча, a то я выйду зь сябе.
— Добра-добра, містэр Білэйн, што вам трэба?
Я гакнуў кулаком па стале.
— БЛЯДЗЬ, МНЕ ТРЭБА ДАПАМОГА!
— Гэта я зразумею, містэр Білэйн, але як вы мяне знайшлі?
— Праз тэлефонны даведнік.
— Тэлефонны даведнік? Мяне там няма.
— А я кажу, ёсьць. Сэймар Дандзі, псыхіятар, Гарнэр-білдынг, пакой 604.
— Гэта 605. А я Сэм'юэл Дылан, адвакат. Містэр Дандзі ў суседнім кабінэце. Баюся, вы пераблыталі дзьверы.
Я падняўся, усьміхнуўся.
— Лягчэй на паваротах, Дандзі! Калі думаеш, што зможаш абысьці мяне, то ў цябе заміж мазгоў курынае гаўно!
Я прыйшоўсюды, каб высьветліць, ці існуюць насамрэч усе гэтыя справы з Сэлінам, Чырвоным Вераб'ём, Лэдзі Сьмерць, Касьмічнымі Прыхаднямі, Сіндзі Бас і Сэмам або ў мяне запраўды праблемы з галавою. Лухта нейкая. Ці я чагосьці не разумею? I куды мяне нясе й навошта?
Мужык, які назваўся Сэм'юэлам Дыланам, націснуў званок на стале, і зараз увайшла дзяжурная. Тая самая. Як і раней, страшнейшая за мяне. Нічога не зьмянілася.
— Молі, — папрасіў ён, — правядзеце, калі ласка, гэтага джэнтэльмэна ў кабінэт доктара Дандзі. Дзякую.
Я выйшаў за ёю ў калідор, яна адчыніла дзьверы з таблічкаю «№ 604» і прашаптала мне:
— Табе насупраць, боўдзіла...
Я апынуўся ў перапоўненым прыймовым пакоі. Адразу пабачыў таго чувака з адным брунатным і адным чорным чаравікам, які прасіў мяне разьмяняць цэнт. Ён заўважыў мяне.
— Гэй, містэр... — сказаў ён.
Я падышоў да яго.
— 3 вамі таксама гэта здарылася, га? — спытаўся ён.
— Што гэта?
— Ён, ён... зблытаў дзьверы... зблытаў дзьверы...
Я разьвярнуўся й выйшаў прэч, сеў у ліфт. Пачакаў, пакуль ён апусьціцца на першы паверх. Затым пачакаў, пакуль адчыняцца дзьверы. Затым перасёк фае, выйшаў на вуліцу, знайшоў сваю машыну. Сеў. Завёў рухавік. Пачакаў, пакуль ён прагрэецца. Даехаў да сьветлафора. Чырвонае. Я пачакаў. Уставіў прыкурнік, пачакаў. Загарэлася зялёнае, прыкурнік выскачыў, і я прыкурыў на хаду. Я адчуваў, што лепей вярнуцца ў офіс. Адчуваў, што нехта мяне там чакае.
Я памыліўся. У офісе нікога не было. Я агледзеўся, сеў за стол.
У мяне было дзіўнае адчуваныне. Штосьці тут нячыста. Чаму, напрыклад, у псыхіятара чалавек трымаў газэту дагары нагамі? Дапусьцім, ён прыйшоў па адрасе. Але што, калі дагары нагамі былі толькі вонкавыя старонкі, а ўнутры ён трымаў іх як сьлед і чытаў? Ці існуе Бог? I куды падзеўся Чырвоны Верабей? Надта
шмат пытаньняў, на якія ў мяне не было адказаў. Вылезьці ўранку з ложка — усё адно, што ўперціся ў глухую сьцяну Сусьвету. Можа, схадзіць у стрыпбар і засунуць пяць баксаў дзеўцы ў майткі? Паспрабаваць усё забыць. Ці лепей схадзіць на бокс, паглядзець, як двое мужыкоў выбіваюць адзін з другога гаўно?
Толькі клопат і боль падтрымліваюць у чалавеку жыцьцё. Альбо спробы ўнікнуць клопату й болю. Гэта сур'ёзная работа, на поўную стаўку. I, бывае, нават сон не прыносіць палёгкі. Апошняга разу я прысьніў, што ляжу пад сланом і не магу паварушыцца, а ён выдушвае зь сябе адну з найвялікшых какашак, што я бачыў,
яна ўжо амаль плюхнулася на мяне, калі па маёй галаве прабег мой кот Гамбургер і я прачнуўся. Сунься з гэтым сном да псыхіятара, і ён усё перакруціць. Бо ты плаціш яму вялікія грошы, ужо ж ён пастараецца, каб ты пачуваўся дрэнна. Ён скажа, што какашка сымбалізуе пэніс і што ты баісься яго, або прагнеш, або чорт ведае што яшчэ. Насамрэч жа гэта ён баіцца або прагне пэніса. А ты проста бачыў сон пра вялізную слановую какашку, нічога болей. Часам рэчы выглядаюцьтак,якяны ёсьць напраўду, вось і ўсё. Ніхто не патлумачыць сну лепей за таго, хто яго бачыў. Трымай грошы пры сабе. Або пастаў на добрага каня.
Я накаціў сакэ. Дыхтоўна зайшло. Я аж прасьлязіўся, і мне стала лепей. Я адчуў, як заварочаліся мазгі. Я яшчэ не памёр, я проста гнію зажыва. А вы не? Мы ўсе плывем у адной дзіравай лодцы. Спрабуем падбадзёрваць сябе. Узяць, напрыклад, Каляды. Узяць ды выкінуць нахер. Той, хто іх прыдумаў, заўжды хадзіў улегцы. Нам жа яшчэ трэба скінуць зь сябе ўсе бэбахі — адно каб даўмецца, дзе мы. Дакладней, ня дзе мы, а дзе нас няма. Чым болей скінеш, тым далей будзеш бачыць. Усё працуе наадварот. Пойдзеш назад, і нірвана сама сядзе табе на калені. Як піць даць.
Я накаціў яшчэ сакэ. Я выходзіў з дэпрэсіі. На фінішную прамую.
Яйцы даю на адцён. Я Нік Білэйн, супэрштык. То-бок шпік.
I тут зазваніў тэлефон. Я падняў слухаўку, як гэта зрабіў бы любы нармалёвы чалавек. Ну, не зусім так. Зрэдзьчасу тэлефон нагадваў мне слановую какашку. Столькі гаўна зь яго валіцца. Тэлефон тэлефонам, а вось што зь яго пачуеш — зусім іншая рэч.
— Філёзаф ты хрэнаў, — сказала Лэдзі Сьмерць.
— А па мне, дык ахраненны.
— Людзі жывуць ілюзіямі.
— Чаму б і не? Што ім яшчэ застаецца?
— Іх канец, — сказала яна.
— Ну, вы загнулі.
— Гпядзі, сам не загніся, — сказала Лэдзі Сьмерць. — Колькі можна кешкацца з Сэлінам?
— Дзетка, у мяне ўсё гатова.
— Выкладвай, таўстун.
— Сустрэньмася ў Мусо заўтра а палове на трэцюю.
— Добра. Але глядзі, калі ў цябе нічога няма. Або ёсьць?
— Дзетка, я не распранаю сваіх картаў.
— Халера, што гэта значыць?
— Пардон, я хацеў сказаць, я не раскрываю.
— Глядзі, калі ў цябе нічога няма...
— Галаву на адцён даю.
— Ужо даў, — сказала Лэдзі Сьмерць і кінула слухаўку.
Я таксама паклаў слухаўку, уважліва паглядзеў на яе. Выцягнуў з папяльнічкі старую сігару, закурыў, падавіўся дымам.
Потым зьняў слухаўку й набраў Сэлінаў нумар.
Пасьля чатырох гудкоў пачуўся голас:
— Алё.
— Сэр, вы выйгралі кіляграм вішань у шакаляднай глязуры й дармовую вандроўку ў Рым.
— Мне ўсё адно, хто ты, але не ябі мне мазгі.
— Гэта Нік Білэйн...
— Я вазьму шакаляд...
— Сустрэньмася ў Мусо заўтра а палове на трэцюю.
— Нашто?
— Проста зьявіся там, жабнік, і тваім праблемам прыйдзе канец.
— Ты фундуеш?
— Так.
— Я прыйду...
Ён павесіў слухаўку.
Аніхто болей ня кажа «да пабачэньня». Толькі ня ў гэтым сьвеце.
Я паглядзеў на сакэ.
I накаціў.
Z7
Было пятнаццаць хвілін на трэцюю. Я заняў столік у Мусо. Перада мною стаяла гарэлка зь ліманадам. Сэлін і Лэдзі Сьмерць мусілі неўзабаве сустрэцца. Двое маіх кліентаў. Справы ішлі добра, толькі немавед куды.
3-за суседняга століка на мяне вытрашчаўся чувак. Некаторыя людзі глядзяць зусім як каровы. Яны ня ведаюць, што вытрашчаюцца. Я ўмазаў гарэлкі, паставіў шклянку, падняў
погляд. Чувак вытрашчаўся. Дам яму дзьве хвіліны, падумаў я, а потым, калі не перастане, парву какаўку.
Я счакаў хвіліну й сорак пяць сэкундаў, і тут чувак падняўся сам і пайшоў да майго століка. Я праверыў кішэнь. Ён быў там. У поўнай баявой гатоўнасьці. Лепшага ствала мужыку й нятрэба. Чувак выглядаўяктыповы службовец стаянкі. Ці, можа, як зубасад. 3 брыдкімі вусамі й фальшывай усьмешкай. Ці мо з фальшывымі вусамі і брыдкай усьмешкай. Падышоў да майго століка й павіс над каркам.
— Слухай, сябра, — сказаў я, — выбачай, няма лішняй дробязі.
— А я, мужык, не страляць падышоў, — адказаў ён.
He падабаўся ён мне. Вочы як у мёртвае рыбы.
— Тады ў чым праблема, га? — спытаўся я. — Цябе выкінулі з матэлю?
— Ды не, я жыву з мамаю.
— Колькі табе?
— Сорак шэсьць.
— Дрэнна.
— He, гэта ёй дрэнна. Нетрыманьне мачы. Вуткі. I ўсё такое.
— А, — сказаў я, — спачуваю.
— Я таксама.
I далей вісіць над каркам.
— Ну, — сказаў я, — нат ня ведаю, чым табе дапамагчы.
— Нічым...
Я дапіў гарэлку.
— Проста хацеў у цябе спытаць, — сказаў ён. — Спытаць адну рэч.
— Добра, валяй.
— Ты часам ня Спайк Джэнкінс?
— Хто?
— Спайк Джэнкінс. Ты калісь біўся ў Дэтройце, у цяжкай вазе. Я бачыў твой бой з Тайгерам Форстэрам. Лепшага бою, бадай, і не прыпомню.
— I хто выйграў?
— Тайгер Форстэр.
— Я ня Джэнкінс. Вярніся й сядзь на сваё месца.
— А ты ня гоніш? Ты дакладна ня Спайк Джэнкінс?
— Ніколі ім ня быў.
— Ну, каб я ўсраўся!
Ён павярнуўся, пайшоў да свайго століка й сеў — акурат як я сказаў.
Я зірнуў на гадзіньнік. Роўна 2:30. I дзе яны?
Я махнуў афіцыянту, каб прынёс яшчэ выпіць...
У 2:35 увайшоў Сэлін. Пастаяў, азіраючыся. Я замахаў яму пачэпленаю на відэлец сурвэткаю. Ён падышоў, сеў.
— Скотч з содавай, — сказаў ён.
Час быў разьлічаны выдатна. Якраз вяртаўся афіцыянт з маёю другою выпіўкаю. Я зрабіў заказ.
Я тут жа ўмазаў гарэлкі. У мяне было дзіўнае адчуваньне. Быццам усё да лямпачкі, разумееце. Лэдзі Сьмерць. Або Сэлін. Гэтая гульня
працёрла мяне да дзірак. Я зьдзьмуўся. Існаваньне ня проста бязглуздае — гэта нудная, цяжкая работа. Толькі падумайце, колькі разоў за жыцыцё вы надзеяце майткі. Проста жахліва, агідна, тупа.
Чувак з-за суседняга століка зноў вісеў над душой. Ён глядзеў на Сэліна.
— Слухай, гэты мужык з табою, ён часам ня Спайк Джэнкінс?
— Сэр, — Сэлін паглядзеў на яго, — калі вам дарагія вашы яйцы ў іх цяперашнім стане, калі ласка, адыдзеце, і хутка.
Чувак адышоў.
— Значыць так, — сказаў Сэлін, — навошта я тут?
— Я зьбіраюся зьвесьці цябе з Лэдзі Сьмерць.
— Ага, значыць, сьмерць — жанчына?
— Час ад часу...
Прынесьлі выпіўку. Сэлін тут жа ўмазаў.
— Гэтую тваю Лэдзі Сьмерць, — спытаўся ён, — мы ж яе расчахлім?
— Бачыў калісь бой Спайка Джэнкінса?
— He.
— Ён быў падобны да мяне.
— Па-мойму, ня надта вялікае дасягненьне.
I тут увайшла яна. Лэдзі Сьмерць. Забойная прыгажосьць. Яна падышла да нашага століка, села.
— Віскі зь лімонам.
Я кіўнуў афіцыянту. Зрабіў заказ.
— Мне цяжка пазнаёміць вас, бо я ня ўпэўнены, хто вы такія насамрэч, — сказаў я Сэліну.
— Што ты за дэтэктыў тады? — спытаўся ён.
— Найлепшы ў Л. А.
— Праўда? I што ж такое Л. А.?
— Лохі Анальныя.
— Ты піў?
— Нядаўна, — адказаў я.
Прынесьлі віскі зь лімонам. Лэдзі Сьмерць выпіла нагбом. Потым паглядзела на Сэліна.
— Ну, як цябе зваць?
— Спайк Джэнкінс.
— Спайк Джэнкінс памёр.
— Адкуль вы ведаеце?
— Я ведаю.
Я кіўнуў афіцыянту ды замовіў усім яшчэ па выпіўцы.
Потым мы проста сядзелі, глядзелі адно на аднаго.
— Так, — сказаў я, — мы відавочна зайшлі ў тупік, у самы што ні на ёсьць тупік. А выпіўку, між іншага, купляю я. Зладзьма невялічкае пары — хто прайграе, той прастаўляецца наступны.
— Што яшчэ за пары? — спытаўся Сэлін.
— Ну, што-небудзь простае, напрыклад, колькі лічбаў на нашых правох. Дакладней, у нумары правоў.
— Лухта нейкая, — сказаў Сэлін.
— Ды будзь ты мужыком, — сказаў я.
— Ня сцы, — сказала Лэдзі Сьмерць.
— Значыць, мнетрэба адгадаць, — сказаў Сэлін.
— Паспрабуй, — сказаў я.
— Ужо ж пастарайся, коцік, — сказала Лэдзі Сьмерць.
— Добра, — сказаў Сэлін, — восем.
— Сем, — сказала Лэдзі Сьмерць.
— Пяць, — сказаў я. — А цяпер зірнем на нашы правы.
Мы дасталі правы.
— А, — ускл ікнула Лэдзі Сьмерць, — на маіх сем!
— Трасца, — сказаў я, — на маіх таксама сем.
— На маіх восем, — сказаў Сэлін.
— Ня можа быць, — сказаў я, — анудай паглядзець.
Я выхапіў у яго правы. Падлічыў.
— На тваіх сем. Ты падлічыў літару перад лічбамі. Вось што ты зрабіў. Паглядзеце...
Я працягнуў правы Лэдзі Сьмерць. На іх было сем лічбаў і яшчэ сякая-такая інфармацыя: ЛЮІ-ФЭРДЫНАНД ДЭСТУШ, нар. 1894.
Чэрці сраныя. Мяне ўсяго аж дрыжыкі працялі. Ня тое каб надта вялікія, але досыць буйныя. Вялікім намаганьнем волі я зьвёў іх да больш-менш роўнага трымценьня. Добранькі гандаль. Гэта ён, сядзіць тут з намі за адным столікам у Мусо
сярод белага дня, які хіліцца да дваццаць першага стагодзьдзя.
Лэдзі Сьмерць папросту ашалела ад захапленьня. Неймаверна прыгожая, яна ўся зіхацела.
— Дай сюды мае грэбаныя правы, — сказаў Сэлін.
— Вядома, коцік, — сказала Лэдзі Сьмерць, усьміхаючыся, і працягнула яму правы.
— Ну, — сказаў я Сэліну, — здаецца, мы абодва прайгралі. Кіньма манэтку, хто будзе прастаўляцца, добра?
— Давай, — сказаў Сэлін.
Я дастаў свой шчасьлівы чацьвяртак, падкінуў яго ў паветры і крыкнуў Сэліну:
— Арол ці рэшка?
— Рэшка! — крыкнуў ён.
Манэта ўпала на стол. Арол.
Я падабраў яе, палажыў назад у кішэнь.
— Штосьці мне падказвае, — сказаў я Сэліну, — што сёньня ня твой дзень.
— Сёньня мой дзень, — сказала Лэдзі Сьмерць.
У гэты момант прынесьлі выпіўку.
— Запішэце гэта на мяне, — сказаў Сэлін афіцыянту.
Мы пасядзелі за выпіўкаю.
— Такое адчуваньне, што мяне кінулі, — сказаў Сэлін, дапіваючы скотч. — Мяне папярэджвалі, што ў Лос-Анджэлесе поўна падонкаў.
— Яшчэ практыкуеш як лекар? — спытаўся я.
— Усё, я валю сьсюль, — сказаў ён.
— Ну, куды ты, — сказала Лэдзі Сьмерць, — выпі яшчэ з намі. Жыцьцё кароткае.
— He, я адчальваю!
Ён кінуў дваццатку на столік, падняўся й выйшаў на вуліцу.
— Ну вось, — сказаў я Лэдзі Сьмерць, — ён пайшоў...
— He зусім, — сказала яна.
3 вуліцы даляцеў скрыгат. Скрыгат тармазоў. Потым пачуўся глухі ўдар, нібыта мэталу па целе. Я выскачыў з-за століка, выбег надвор. Там, пасярэдзіне Галівудзкага буль-
вару, ляжала нерухомае цела Сэліна. 3 драндулета поруч вылезла тоўстая кабета ў чырвоным капелюшы й пачала вішчаць. Яна вішчала й вішчала. Сэлін зусім ня рухаўся. Я зразумеў, што ён быў мёртвы.
Я разьвярнуўся, пайшоў назад у бар. Лэдзі С. і сьледу ня стала. Я сеў за столік. Мая чарка заставалася некранутаю. Я выправіў гэта. Пасядзеў. Пай-хлопчыкі паміраюць старымі, падумаў я. Потым пасядзеў яшчэ трохі.
— Гэй, Джэнкінс, — пачуў я голас, — усе твае сябры пайшлі. Куды гэта яны?
Гэта быў Вісюн. Зноўку тут.
— Што п'еш? — спытаўся я.
— Ром з колаю.
Я злавіў афіцыянта.
— Два ромы з колаю, — сказаў я, — адзін мне, другі, — я паказаў пальцам, — яму.
Прынесьлі выпіўку. Вісюн піў за сваім столікам, я — за сваім.
Потым я пачуў сырэну. Раз чуеш, значыць, прыехалі не па цябе.
Я дапіў ром, папрасіў рахунак, расплаціўся крэдыткаю, пакінуў дваццаць адсоткаў на гасьцінец і выйшаў з бару.
zz
Наступнага дня ў офісе я закінуў ногі на стол і закурыў добрую сігару. Я лічыў, што дасягнуў посьпеху. Я разблытаў справу. Я страціў двух кліентаў, затое разблытаў справу. Але рана казаць гоп. Яшчэ заставаўся Чырвоны Верабей. I Джэк Бас са сваёй Сіндзі. I, вядома, Гэл Гровэрс з гэтай касманутай Джыні Нітра. Думкі мае разрываліся паміж Сіндзі Бас і Джыні Нітра. Прыемныя роздумы.
Прынамсі, гэта лепей, чым тупа сядзець у засадзе й чакаць, пакуль міма пралятуць качкі.
Я пачаў разважаць, як у жыцьці дабіваюцца посьпеху. Звычайна для гэтага трэба быць вельмі ўпартым і крыху ўдачлівым. Калі ўпарта стаіш на сваім, то рана-позна ўдача ўсьміхаецца табе. Бальшыня ж людзей ня ўмее чакаць удачы і сыходзіць з дыстанцыі. Толькі не Білэйн. Гэта вам не сцыкун. Ён баец. Ac. Можа, трохі гультай. Але мозг.
Я высунуў правую шуфлядку, знайшоў гарэлку й дазволіў сабе накаціць. За перамогу. Гісторыю пішуць пераможцы, іх атачаюць прыгожанькія цнатліўкі і...
Зазваніў тэлефон. Я падняў.
— Білэйн слухае.
— Мы шчэ не разьвіталіся, — сказаў жаночы голас. Гэта была Лэдзі Сьмерць.
— Дзетка, мо дамовімся як-небудзь?
— Яшчэ ні ў каго ня выйшла, Білэйн.
— Але ж трэба калісьці пачынаць, спроба не хвароба, Лэдзі.
— Бяз шанцаў, Білэйн.
— Ну, добра. Як наконт таго, каб прызначыць мне спатканьне, ну, АДС?
— Што прызначыць?
— Афіцыйны Дзень Сьмерці.
— I што гэта табе дасьць?
— Лэдзі, я змагу падрыхтавацца.
— Усім трэба падрыхтавацца, Білэйн.
— Лэдзі, яны не рыхтуюцца, ім не да гэтага, у іх галава іншым занятая або яны надта тупыя, каб думаць пра такое.
— Мяне гэта не абыходзіць, Білэйн.
— А што абыходзіць, Лэдзі?
— Мая работа.
— I мяне, Лэдзі, мяне таксама абыходзіць мая работа.
— Вось і цудоўна, таўстун. Я пазваніла, каб нагадаць, што помню пра цябе...
— Дзякуй вялікі, Лэдзі, у мяне як камень з грудзей ссунуўся.
— Яшчэ пабачымся, Білэйн...
Яна кінула слухаўку.
Вечна хто-небудзь сапсуе табе дзень, калі ня ўсё жыцьцё. Я затушыў сігару, насунуў капялюш, выйшаў з офісу, замкнуў дзьверы, спусьціўся на ліфце. Пастаяў на вуліцы, паназіраў за мітусьнёю. У жываце забурчэла, і я прайшоў паўкварталу да бару пад назваю «Зацьма», увайшоў, сеў за стойку. Трэба было падумаць. У мяне павісла некалькі спраў, і я ня ведаў, з чаго пачаць. Я замовіў віскі зь лімонам і піва наўздагон. Насамрэч карцела заваліцца дзе-небудзь у сьпячку на пару тыдняў. Гэтая гульня пачынала мяне раздражняць. Адзін час яна мяне захапляла. Так, крышачку. Нават і расказаць няма чаго.
Тройчы ажаніўся, тройчы разьвёўся. Нарадзіўся й гатовы памерці. Нічога не застаецца, як расьсьледаваць справы, за якія іншы ня стаў бы й брацца. He за маімі расцэнамі.
3 таго канца бару на мяне ўтаропіўся мужык. Я проста фізычна адчуваў, як ён глядзіць. У памяшканьні было пуста — толькі я, мужык і бармэн. Я дапіў віскі і клікнуў бармэна. У яго не было твару — усё зарасло валосьсем.
— Тое самае? — спытаўся ён.
— Угу, — сказаў я, — толькі мацнейшае.
— За тую самую цану?
— За ўсякую.
— Гэта як?
— А ты быццам не разумееш?
— He...
— Ну вось і падумай пра гэта, пакуль будзеш наліваць.
Ён адышоўся.
Мужык з таго канца бару злавіў мой позірк, памахаў рукой, крыкнуў:
— Як маесься, Эдзі?
— Я ня Эдзі, — адказаў я.
— Ты падобны да Эдзі.
— А мне насраць, падобны я да Эдзі ці не.
— Нарываесься?
— А ты хочаш дапамагчы?
Бармэн прынёс выпіўку, узяў частку грошай, што я быў кінуў на стойку, сказаў:
— Ня думаю, што ты добры чалавек.
— А хто сказаў, што табе можна думаць?
— Я не абавязаны цябе абслугоўваць.
— Ня хочаш маіх грошай — я пакіну іх сабе.
— Я не настолькі іх хачу, каб...
— Каб што? Га?
— HE АБСЛУГОЎВАЙ ЯГО БОЛ ЕЙ! — заравеў мужык з таго канца бару.
— Яшчэ адно слова, і я заганю нагу табе ў сраку! У цябе з рота будуць адсмоктваць крывяныя бурбалкі праз гумовую трубку.
Мужык толькі слаба ўсьміхнуўся. Бармэн не варухнуўся.
— Паслухай, — сказаў яму я, — я проста зайшоў выпіць, у цішыні
й спакоі, а мне пачынаюць каніфоліць мазгі! Дарэчы,ты часам ня бачыў Чырвонага Вераб'я?
— Чырвонага Вераб'я? Што за ён?
— Бачыў бы, пазнаў бы. Ай, трасца, забудзь...
Я дапіў віскі й выйшаў. На вуліцы было лепей. Я пашыбаваў наперад. Штосьці мае здарыцца. Але не са мною. Я пачаў лічыць ёлупняў, што праходзілі міма. Празь дзьве з паловай хвіліны дайшоў да пяцідзесяці й апынуўся ля наступнага бару.
Я ўвайшоў, сеў за стойку. Падышоў бармэн.
— Здароў, Эдзі, — сказаў ён.
— Я ня Эдзі.
— Гэта я Эдзі.
— He жартуй са мною.
— Сам не жартуй.
— Слухай сюды, бармэн, я мірны чалавек. Без адхіленьняў. Я ня нюхаю падпахаў, не нашу жаночай бялізны. Але куды б я ні зайшоў, мне пачына-
юць дурыць галаву, праходу не даюць. Чаму?
— Я думаю, што ты сам вінаваты.
— А ты ня думай, Эдзі, лепей арганізуй мне двайную гарэлку з тонікам. I лімончык не забудзь.
— У нас няма лімону.
— А па-мойму, ёсьць. Я бачу яго адсюль.
— Гэты лімон не для цябе.
— Праўда? А для каго? Элізабэт Тэйлар? Значыць так, калі хочаш сёньня спаць у сваёй пасьцелі, пайшоў і прынёс лімон. Мне. Зараз жа.
— Ну-ну, і што ж ты зробіш? Паклічаш старэйшага брата?
— Яшчэ адно слова, мужык, і ў цябе будуць праблемы з дыханьнем.
Ён стаяў і глядзеў на мяне, думаючы, ці пачынаць бойку. Міргнуў, асьцярожна адсунуўся й заняўся маёй выпіўкай. Я ўважліва сачыў за ім. Каб без выкрунтасаў. Ён вярнуўся з выпіўкай.
— Я падсьмяхаў, містэр. Вы што, жартаў не разумееце?
— Гледзячы як іх скажуць.
Эдзі зноў адышоўся, стаў на тым канцы барнае стойкі.
Я падняў чарку, выпіў нагбом. Потым выцягнуў купюру. Узяў лімон, выціснуў яго на купюру. Потым завінуў у яе лімон і катануў яго па стойцы да бармэна. Лімон спыніўся якраз наўпроць яго. Бармэн паглядзеў на лімон. Я павольна ўстаў,
трохі разьмяў шыю, разьвярнуўся й выйшаў. Я вырашыў вярнуцца ў офіс. Мяне чакалі справы. У мяне былі блакітныя вочы, і ніхто мяне не любіў, апроч мяне самога. Я ішоў, напяваючы свой улюбёны ўрыўчык з «Кармэн».
jo
Я адамкнуў дзьверы офісу, разнасьцежыў іх — і каго я бачу? Джыні Нітра. Сядзіць на маім стале, скрыжаваўшы ногі, як ніколі нічога.
— Білэйн, нікчэмны п'янюга, як жытка? — яна ўсьміхнулася.
Выглядала яна ачмурна. Вось дзе Гровэрс папаў дык папаў. I якая розьніца, што яна касьмічны прыхадзень? Абы вакол было больш такіх, як яна. Але Гровэрс мой кліент. I я маю ра-
забрацца зь ёю, збыць з рук, сьцерці з карцінкі. Ніякага табе адпачынку. Вечна на каго-небудзь гарбееш.
Я прадыбаў за стол, плюхнуўся на крэсла, шпурнуў капялюш на вешалку, запаліў сігару, уздыхнуў. Джыні сядзела на стале, як ніколі ніякага.
— Адказваю на тваё пытаньне, Джыні: у мяне ўсё выдатна.
— Я хачу ўкласьці з табой угоду, Білэйн.
— Ужо лепей паслухаць санату Скарляці.
— Як даўно ты ня меў жанчыны?
— Каго гэта парыць?
— Цябе.
— А калі не?
— А калі так?
— Ты прапаноўваеш мне сваё цела, Джыні?
— Мажліва.
— Што значыць мажліва? Або так, або не.
— Цела — частка ўгоды.
— Якой?
Джыні саскочыла з стала, пачала хадзіць па дыванку. Ёй пасавала хадзіць па дыванку.
— Білэйн, — прадоўжыла яна, пахаджаючы, — я прадстаўляю першую хвалю ўварваньня з космасу. Мы зьбіраемся захапіць Зямлю.
— Нашто?
— Я з плянэты Зарас. У нас перанасяленьне. Нам патрэбная Зямля пад наша лішняе насельніцтва.
— Тады якога чорта вам проста ня ўзяць і не перасяліцца? Вы жяклюдзі выглядаеце. Ніхто ніколі й не здагадаецца.
Джыні спынілася, паглядзела мне ў вочы.
— Білэйн, мы не выглядаем, як людзі. Тое, што ты бачыш, — толькі міраж.
Яна падышла, зноўку села на стол.
— I якты выглядаеш насамрэч?
— Гэтак.
Пошуг пунсовага сьвятла. Я паглядзеў на стол. На ім ляжала гэта. Падобнае да зьмяі сярэдняга памеру, толькі пакрытае нейкаю шчэцыцю, а пасярэдзіне — круглая вільготная пляма з адным вокам. На галаве ж
вачэй не было, толькі маленькі рот. Брыдота яшчэ тая. Я схапіў тэлефон, замахнуўся, штосілы кінуў яго на стол. I схібіў. Пачвара саскочыла са стала й папаўзла па дыванку. Я кінуўся за ёю, каб раздушыць нагою. Яшчэ адзін пошуг пунсовага сьвятла, і перада мною зноў стаяла Джыні Нітра.
— Ушлёпак, ты хацеў мяне забіць. Ня злуй мяне, а то я цябе зьнішчу!
Вочы яе палалі.
— Добра, дзетка, добра, я проста трохі зьбянтэжыўся. Прабач.
— Усё, забудзь. Карацей, мы перадавы атрад, пасланы для выведкі Зямлі пад наша лішняе населыніцтва. Мы лічым, што было б разумна завэр-
баваць да нашае Справы каго-небудзь зь зямлянаў. Напрыклад, цябе.
— Чаму мяне?
— Бо ты ідэальна падыходзіш. Даверлівы, эгаістычны, слабавольны.
— А Гровэрс? Чаму ён? I гэтыя трупы? Пры чым тут ён?
Джыні ўсьміхнулася.
— Hi пры чым. Мы проста там прызямліліся. Я трохі ўпадабала яго, так, лёгкі флірт, каб не было сумна...
— А я? Нябось, улялюскалася ў мяне па шыю, дзетка?
— Ты можаш паслужыць Справе.
Яна пасунулася да мяне. Я быў у поўным трансе. Яна стала, прыціснулася целам да мяне. Мы абняліся, нашыя вусны сустрэліся. Ейны язык
выстраліў мне ў рот, гарачы і вёрткі, як зьмейка.
Я адштурхнуў яе.
— He, выбачай, я не магу!
Яна паглядзела на мяне.
— У чым рэч, Білэйн? Застары для гэтага?
— Ды не, дзетка...
— А што тады?
— He хачу цябе пакрыўдзіць...
— Гавары ўжо, Білэйн...
— Ну а раптам ты зноў ператворысься ў тую аднавокую пачвару з шышкаю пасярэдзіне?
— Ах ты, вырадак тлусты, зарасійцы прыўкрасныя!
— Я й не спадзяваўся, што ты зразумееш...
Я вярнуўся за стол, сеў, высунуў шуфлядку, дастаў паўлітра, адкруціў накрыўку, умазаў.
— Як вы прызямліліся? — спытаў я Джыні.
— У касьмічным тубусе.
— Касьмічным тубусе? Колькі вас?
— Шэсьць.
— Ня думаю, што змагу вам дапамагчы, дзетка...
— Зможаш, Білэйн.
— А калі не?
— Ты труп.
— Божа, спачатку Лэдзі Сьмерць. Цяперака ты. Жанчыны толькі й робяць, што пагражаюць мне сьмерцю. Ну, тае бяды, я таксама ня лыкам шыты!
Я сунуў руку ў шуфлядку. Дастаў рэвальвэр. Зьняў засьцерагальнік, узяў Джыні на мушку.
— Зараз ты ў мяне паляціш напрасьцяк да свайго Зарасу, дзетка!
— Ну, давай, цісьні на курок!
— Што?
— Я сказала, цісьні на курок, Білэйн!
— Думаеш, я не змагу?
У мяне ажно скроні ўспацелі.
— Думаеш, я не змагу? — паўтарыў я.
Джыні толькі ўсьміхнулася.
— Цісьні на гэты хрэнаў курок, Білэйн!
Увесь мой твар пакрыўся потам.
— Калі ласка, вяртайся на Зарас, дзетка!
— HE!
Я націснуў на курок. Шум, трэск, пісталет падкінула ў руцэ. Я выцер пот з вачэй і аглядзеўся.
Джыні стаяла на месцы, нават усьміхалася мне. Я прыглядзеўся. У яе было штосьці ў роце. Куля. Яна злавіла кулю зубамі. Яна падышла да стала й выплюнула яе ў попельніцу.
— Дзетка, — сказаў я, — мы можам зарабіць да халеры грошай з гэтым трукам! 3 нас атрымаецца добрая каманда! Мы разбагацеем! Толькі падумай!
— А вось і не падумаю, Білэйн. Гэта было б марнаваньнем маіх здольнасьцяў.
Я ўмазаў яшчэ гарэлкі. Цьвёрды арэшак гэтая Джыні.
— Карацей, — сказала яна, — я залучаю цябе да нашае Справы, Справы Зарасу, хочаш ты таго ці не. Мы яшчэ толькі распрацоўваем плян калянізацыі Зямлі. 3 табою зьвяжуцца і правядуць інструктаж.
— Паслухай, Джыні, ты дакладна ня можаш знайсьці каго яшчэ для гэтае чортавае справы?
Яна ўсьміхнулася.
— Білэйн, ты Абраны!
Шуганула пунсовае сьвятло, і яна зьнікла.

Я пазваніў Гровэрсу. Ён быў на месцы.
— Як ідуць справы, Гровэрс?
— Раўнамерна, — сказаў ён, — без прастояў.
— Ваша справа з Джыні Нітра закрытая. Яна вас больш не патрывожыць. Я вышлю рахунак з канчатковаю сумаю.
— Якою канчатковаю сумаю? Хочаце мяне нагрэць?
— Гровэрс, я збавіў вас ад гэтае касманутае цыпы. Таму раскашэльцеся.
— Ну, добра... але як вам гэта ўдалося?
— Сакрэт фірмы, малеча.
— Добра, я так мяркую, што мушу быць удзячны.
— А вы не мяркуйце, проста будзьце. I аплацеце рахунак, калі ня хочаце скарыстацца адною з вашых сасновых скрыняў. Ці вам больш даспадобы валоскі арэх?
— Так, давайце падумаем... — пачаў ён.
Я ўздыхнуў і павесіў слухаўку.
Закінуў ногі на стол. Я рабіў посьпехі. Заставалася толькі ўзяць
за сраку Сіндзі Бас і знайсьці Чырвонага Вераб'я. Джыні Нітра, вядомая рэч, была цяпер маёй праблемаю. Я стаў сваім уласным кліентам. Затое Сэлін і Гровэрс былі ўжо ў мінулым. У пэўным сэнсе я пачынаў адчуваць сябе запраўдным прафэсіяналам. Але не пасьпеў я расслабіцца, як у памяці ўсплыла Лэдзі Сьмерць. Куды ж безь яе.
Зазваніў тэлефон. Я падняў. Гэта была Лэдзі Сьмерць.
— Я ўсё яшчэ тут, Білэйн.
— Чаму б табе ня ўзяць адпачынак, дзетка?
— He магу. Я надта люблю сваю работу.
— Паслухайце, можна задаць вам пытаньне?
— Валяй.
— Вы працуеце толькі на Зямлі?
— Што ты маеш на ўвазе?
— Ну, я хачу сказаць, ці працуеце вы, скажам, з... э, касьмічнымі прыхаднямі?
— Вядома. Прыхадні, чарвякі, сабакі, мухі, ільвы, павукі, ды хоць хто.
— Прыемна чуць.
— Што прыемна чуць?
— Што вы працуеце з касьмічнымі прыхаднямі.
— Ты надакучыў мне, Білэйн.
— Вось і цудоўна, дзетка.
— Паслухай, у мяне ёсьць работка...
— Адкажэце толькі на адно пытаньне...
— Мажліва. Якое?
— Як вы забіваеце прыхадняў?
— Проста.
— Кулі іх не бяруць. Чым вы карыстаецеся?
— Прафэсійная тайна, Білэйн.
— Мне вы можаце сказаць, я буду маўчаць, як магіла.
— 3 апошнім, таўстун, — сказала яна, перш як скончыць размову, — я, магчыма, табе дапамагу.
Я паклаў слухаўку, зноўку закінуў ноп на стол. Божа, шэсьць касьмічных прыхадняў шныпараць вакол і вэрбуюць мяне для свае Справы. Трэба паведаміць уладам. Ага, шмат ад іх карысьці. Прыйдзецца спраўляцца самому. Лезьці чорту
ў зубы. Ці, можа, пачакаць крыху? Я ўзяў гарэлку, зрабіў каўток. Урэшце, мне яшчэ трэба разабрацца з Чырвоным Вераб'ём і Сіндзі Бас. Я дастаў манэтку, падкінуў: арол — Чырвоны Верабей, рэшка — Сіндзі Бас. Выпала рэшка. Я ўсьміхнуўся, адкінуўся ў крэсьле і стаў думаць пра яе. Сіндзі. Узяць за сраку.
Каб адсьвяткаваць свой посьпех як, бадай, найлепшага дэтэктыва ў Лос-Анджэлесе, я зачыніў офіс, спусьціўся на ліфце й выйшаў на вуліцу. Паспрабаваў ісьці на поўдзень. Атрымалася. Я выйшаў на бульвар Сансэт і пайшоў па ім.
Чым кепскі Сансэт у маіх ваколіцах — тут амаль нямашака бараў. Прыйшлося тупаць далей. Урэшце я налучыў на адзін барчык,
не з найлепшых. Сядзець за стойкаю не хацелася. Я атабарыўся за столікам. Падышла афіцыянтка. На ёй была кароткая спадніца, туфлікі на высокіх абцасах і празрыстая блюзка з эмблемаю бару. Усё ў яе было маленькае: адзежа, жыцьцё, мазгі. Твар быў цьвёрды, як сталь. Ад ейнае ўсьмешкі ламіла зубы. I ёй, і мне. Але яна ўсё адно ўсьміхалася. Усьмешка была такою штучнаю, што ў мяне валасы на руках сталі дубка. Я адвёў позірк.
— Салют, коцік! — сказала яна. — Што будзеш?
Я не глядзеў ёй у твар. Я глядзеў на ейны жывот. Ён быў голы. Паўзьверх пупка прылепленая ма-
ленькая папяровая ружа чырвонага колеру. Я зьвярнуўся да папяровае ружы:
— Гарэлка й тонік зь лімонам.
— Добра, коцік!
Яна нясьпешна адышла, спрабуючы прывабна круціць булкамі. He выходзіла.
У мяне адразу пачаў псавацца настрой.
Трымайся, Білэйн, трымайся, сказаў я сабе.
He падзейнічала. Вакол былі адны няўдахі. Аніводнага пераможца. Яны толькі ўдаюць зь сябе пераможцаў. Мы ўсе ганяемся за міражамі. Дзень у дзень. I прагнем толькі аднаго — выжыць. Але гэтага замала.
Асабліва калі цябе чакае Лэдзі Сьмерць. Ад такіх думак я пачынаў вар'яцець.
Ня думай пра гэта, Білэйн, сказаў я сабе.
He падзейнічала.
Вярнулася афіцыянтка з маёй выпіўкай. Я дастаў грошы. Яна ўзяла іх.
— Дзякуй, коцік!
— Пачакай, а рэшта?
— Тут няма рэшты.
— Тады лічы, што гэта з гасьцінцам.
У яе акругліся вочы. Яны былі пустыя.
— Халера, ты што, каўбой?
— Хто такі каўбой?
— Ты ня ведаеш, хто такі каўбой?
— He.
— Той, хто хоча за бясплатна.
— Ты гэта сама прыдумала?
— He, так іх называюць дзяўчаты.
— Якія дзяўчаты? Каўбоіхі?
— Містэр, у вас шыла ў задніцы ці што?
— Хутчэй за ўсё «што».
— МЭРЫ ЛУ! — пачуў я гучны голас. — ГЭТЫ ХЕР ТАБЕ ДАДЗЯЕ?
Гэта быў бармэн, мужычок з абвіслымі бровамі.
— He турбуйся, Эндзі, я сама займуся гэтым херам.
— Ага, Мэры Лу, — сказаў я, — ты, відаць, часта займаесься херамі.
— АХ ТЫ, ПІДАР! — завішчала яна.
Я заўважыў, як мужычок з абвіслымі бровамі сігануў цераз стойку. Неблагі трук як на ягоны рост. Я накаціў гарэлкі й падняўся, каб сустрэць яго. Нырнуў пад яго правіцу ды гакнуў яму каленам у пахвіну. Ён упаў, скурчыўся на падлозе. Я даў яму пад зад і выйшаў прэч на бульвар Сансэт.
3 барамі мне шанцавала ўсё менш і менш.
Я пайшоў дамоў і стаў піць. Піў увесь дзень. I ўсю ноч.
Прачнуўся дзесь апоўдні, пазбавіўся ад шлакаў, пачысьціў зубы, пагаліўся, прыслухаўся да сябе. Цішыня. Жыць можна. Я апрануўся. Дастаў яйка, паставіў варыцца. Выпіў шклянку таматнага соку напалам зь півам. Абліў яйка халоднай вадою, аблупіў і зьеў. Цяпер я быў гатовы. Да ўсяго на сьвеце.
Я ўзяў тэлефон і пазваніў Джэку Басу ў офіс. Адразу сказаў, што гэта я. Ён ня надта абрадаваўся.
— Джэк, памятаеш таго француза, пра якога я казаў?
— Ну. Што зь ім?
— Ён сышоў з дыстанцыі.
— У сэнсе?
— Ён памёр.
— Добра. Значыць, гэта быў ён?
— Ну, у яго былі зь ёю кантакты.
— Якія к чорту кантакты?
— He хачу цябе засмучаць.
— Нат і не спрабуй, Білэйн.
— Паслухай, я спрабую ўзяць Сіндзі за сраку. Ты ж для гэта мяне наняў, так?
— Сам ня ведаю, нашто з табой заняўся.
— Джэк, я дастаў француза. Ён труп.
— I што з таго?
— Ён больш ня можа яе трахаць.
— А трахаў?
— Джэк...
— Можа, ты трахаў? Усе гэтыя твае «я вазьму яе за сраку» ды іншае гаўно! Ты што — вычварэнец?
— Паслухай, я амаль прыпёр Сіндзі да сьценкі. Засталося застукаць яе на гарачым.
— Зьмяні плытку!
— Мы ўжо блізка, Джэк. Засталося нядоўга. Павер мне.
— Значыць, апрача француза быў яшчэ хтось?
— Я так думаю.
— Ты так думаеш? Ты думаеш? Трасца, я плачу табе добрыя грошы. Мінулі тыдні, а ўсё, што ты можаш сказаць, — гэта мёртвы француз і «я так думаю»! До вуглы абціраць! Давай варушы батонамі! I дастань мне доказы! Унясі, блядзь, яснасьць!
— Дай мне сем дзён, Джэк.
— Шэсьць.
— Шэсьць дзён, Джэк.
На тым канцы проваду павісла цішыня. Потым ён загаварыў ізноў:
— Добра. Праз гадзіну я еду ў аэрапорт. Лячу па справах на ўсход. Вярнуся праз шэсыць дзён.
— Усё будзе нармас, малеча.
— He называй мяне «малеча»! Што яшчэ за гаўно?
— Я любячы...
— Канчай языком мянціць, a то сьпішу цябе ў расход, хер маржовы!
— Ты гэта каму, Джэк?
Я размаўляў з пустатою. Ён кінуў слухаўку. Тупы вырадак. Ну... пара было заняцца справаю...
I вось я сядзеў у машыне паблізу Басавага дома, за трэць кварталу. Было гадзін восем вечара, справа йшла да ночы. Сіндзін чырвоны мэрсэдэс стаяў на дарожцы. Я нутром адчуваў: нешта будзе. Яно ўжо на падыходзе. Вісіць у паветры. Я затушыў сігару. Узяў радыётэлефон, пазваніў даведацца, як скончыўся дзявяты забег. Зноўку міма. Жыцьцё зьнясільвае. Я пачуваўся прыгнечаным і спустошаным. Балелі ногі.
Сіндзі, пэўна, сядзіць там унутры, тупа глядзіць у тэлевізар, скрыжаваўшы свае цёплыя ногі, і сьмяецца сабе зь якой-небудзь бязглузьдзіцы. Потым я ўзгадаў Джыні Нітра й пяць ейных касьмічных сябрукоў. Яны хацелі мяне завэрбаваць. Але я не прадаюся. Трэба разагнаць гэтае кодла. Павінны быць нейкі спосаб. Можа, калі я знайду Чырвонага Вераб'я, ён прасьпявае мне на вушка адказ. Або я сапсеў? I мне ўсё блюзьніцца?
Я ўзяў тэлефон і набраў Джона Бартана. Ён быў на месцы.
— Джон, гэта Білэйн. Я ніяк не Ma­ry дастаць вашага Чырвонага Вераб'я. Можа, вам наняць каго іншага?
— He, Білэйн, я веру ў вас. Вы зможаце.
— Праўда?
— Праўдзівей не бывае.
— Ну, тады справа застаецца за мною.
— Тактрымаць.
— Калі што праясьніцца, я зьвяжуся з вамі.
— Дзейнічайце. Дабранач.
Ён павесіў слухаўку. Прыемны чувак.
Я зноўку быў закурыў сігару. I ледзь ня выплюнуў яе. 3 дома выходзіла Сіндзі Бас. Яна падышла да машыны. Села.
Вядзі мяне, дзетка, вядзі.
Яна завяла рухавік, уключыла фары, выруліла заднім ходам на да-
рогу. Разьвярнулася й паехала на поўнач. Я паехаў сьледам, дзесь за паўкварталу адзаду. Потым яна павярнула на галоўны бульвар, дакладней, на Ціхаакіянскую шашу. Паехала на поўдзень. Я трымаўся ззаду на адлегласьці трох машын. Яна мінула скрыжаваньне, а перада мною загарэлася чырвонае сьвятло. Прыйшлося ісыці напралом. Амаль сутыкнуўся, але пасьпеў праскочыць. Пачуўся гудок, і хтосьці абазваў мяне підарам. Людзям бракуе арыгінальнасьці.
Я зноў ішоў на тры машыны ззаду яе. Яна ехала праваю паласою. Пачала скідаць хуткасьць, потым збочыла з шашы — да матэлю. «Мядовыя выдмы». Як міла. Яна спынілася каля
пакоя №9. Я прыпаркаваўся ля пакоя №7, выключыў фары і стаў чакаць.
Яна вылезла з машыны, пайшла сьцежкаю да дзьвярэй, пастукалася. Ёй адчыніў нейкі чувак.
Ай-ай-ай, Сіндзі!
Чувак стаяў на сьвятле, і я змог разглядзець яго. Нішто сабе. Мне, вядома, усё роўна. А вось ёй, напэўна, не. Малады. Бледны гладкі твар, тонкія бровы, капа валасоў. Здаецца, у яго быў хвосыцік. Ну, вы ведаеце. Такая касічка. Чысты піжон. Яны абняліся проста на парозе. Цмокнуліся. Я пачуў Сіндзін сьмех. Потым яна ўвайшла ўсярэдзіну, і дзьверы зачыніліся.
Я згрэб сваю камэру ды пашыбаваў у рэгістрацыю. Увайшоў. Нікога. У пакоі стаяў маленькі стол. На ім — званок. Я ўдарыў па званку. Нічога. Я ўдарыў ізноў, штосілы, шэсьць разоў.
Нехта ўсё-такі выйшаў. Стары пярдун. Ён быў басанож, у доўгай начной кашулі і вязанай шапачцы.
— Ага, — сказаў я, — сабраліся прыкархнуць?
— Можа быць, а можа й не. Табе якая розьніца?
— He крыўдуйце, сэр. Мне патрэбны пакой. Ёсьць вольныя?
— Сутэнэр нябось?
— Што вы, сэр.
— Наркатою гандлюеш?
— Ды не, сэр.
— Шкада. Мне якраз патрэбны кокс.
— Я прадаю Бібліі, сэр.
— Фэ!
— Проста спрабую дзяліцца словам божым.
— Вось толькі ня трэба дзяліцца гэтым гаўном са мною.
— Як скажаце.
— Бля, я так і кажу!
— Добра, сэр, мне патрэбны пакой.
— Ёсьць два. Восьмы і трэці.
— Вы сказалі «восьмы»?
— Я сказаў «восьмы і трэці».
Ты чым слухаеш?
— Я вазьму восьмы.
— Трыццаць пяць баксаў. Гатоўкаю.
Я адлічыў купіла. Ён згрэб яго, шпурнуў мне ключ.
— Як наконт цэтліка?
— Чаго-чаго?
— Цэтліка.
— Скажы па літарах.
— He змагу.
— Ну, тады й не атрымаеш яго.
Я ўзяў ключ, выйшаў, знайшоў восьмы пакой, адчыніў дзьверы. Неблагое месьцейка. Калі ты бяздомак.
Я знайшоў на кухні шклянку. Прынёс яе ў пакой, прыціснуў да сьценкі суседняга дзявятага пакою. Пашэнціла. Я іх чуў.
— Білі, — пачуў я Сіндзі, — не сьпяшайся так. Я хачу сьпярша пажупіць.
— Пажупіць можам і пасьля, — сказаў Білі. — У мяне тут баявы конь, і яму не да слоў — ён імкнецца ў бой!
— Я хачу спачатку прыняць душ, Білі!
— Душ? Ты чым займалася? Градкі палола?
— Білі, ты такі забаўны!
— Ну добра, ідзі ў душ! А я пакуль апушчу сваю кобру ў халодную вадзічку!
— Вой, ну ты даеш, Білі!
Я ўсьміхнуўся ўпершыню за колькі тыдняў.
Цяпер я вазьму яе за сраку.
Я прыціскаў шклянку да сьцяны і працягваў слухаць. Было чуваць, як у душы льлецца вада. Бедны Бас, ён меў рацыю. Але тутака ўсе маюць рацыю — альбо ня маюць. I наадварот. Зрэшты, якая розьніца, хто каго трахае? Усё гэта так панура. Палка зраніцы, палка ўвечары. Але людзі ўцягваюцца.Толькі перарэжаш ім пупавіну, яны ўжо прыахвочваюцца да чагось яшчэ. Да відовішчаў, музыкі,
сэксу, грошай, міражоў, мацярок, дрочкі, забойства й ранішняга пахмельля ў панядзелкі.
Я паставіў шклянку, залез у пінжак, знайшоў паўбутэлькі джыну, зрабіў невялічкі глыток. Гэта заўсёды прачышчае мазгі.
Я падумаў, ці не зьмяніць мне род дзейнасьці. Вось зараз я ўварвуся ў суседні нумар і здыму на камэру ператрах — і мне гэта зусім не цікава. Гэта проста работа, грошы на кватэру, грошы на бухло, проста трэш час да апошняга дня або ночы. Топчасься на месцы. Да калена ў гаўне. Зь мяне мог бы атрымацца вялікі філёзаф, я б ім расказаў, якія мы ўсе
ёлупні, толькі й робім, што туляемся ды вэнтылюем лёгкія.
Трасца, штосьці я спахмурнеў. Я каўтануў яшчэ джыну, потым ізноў прыціснуў шклянку да сьцяны. Сіндзі, мусіць, якраз выходзіла з душу.
— У рот мне ногі, — сказаў Білі, — ну ў цябе й фігурка, хоць у сарцір вешай!
— Вой, ты праўда так думаеш?
— Я ж табе сказаў, не?
— Ты вечна што-небудзь прыемнае ляпнеш, Білі.
— А хіба не? Ты толькі паглядзі на памер гэтых грудзей! Як ты яшчэ ня падаеш тварам наперад? Цябе, відаць, ураўнаважвае вялікі зад.
— Няпраўда, Білі, у мяне не вялікі зад.
— Дзетка, гэта ўвогуле ня зад! Гэта шакалядніца, нашпігаваная сочывам і крэмам!
— Білі, а як жа я? Як наконт таго, што ў мяне ўнутры?
— Дзетка,ты што, ня бачыш,у мяне наперадзе ўсё тапырыцца й ходзіць ходырам? Унутры цябе буду я!
— Білі, здаецца, я перадумала...
— Дзетка, няма чаго тут думаць! Ідзі лепей сюды! I пакары гэты Пік Жарсьці!
Я адняў шклянку ад сьцяны, праверыў камэру, высьлізнуў празь дзьверы й пайшоў на ганак іхняга ну-
мара. Дзьвярны замок быў просты. Я адчыніў яго крэдыткаю.
Я пачуў рыпеньне спружын: яны благалі аб літасьці. Я ўвамкнуў камэру ды ўварваўся ў спалыню. Ёсьць. Білі пярдоліў Сіндзі напрапалую, працуючы за дзесяцярых. Урэшце ён заўважыў мяне. Адкаціўся на бок, саскочыў на падлогу. У яго адвісла сківіца. Спачатку ён вельмі зьдзівіўся, потым вельмі разьюшыўся. Дзіва што.
Ён паглядзеў на мяне.
— Бля, гэта што яшчэ за ХУЙ?
Сіндзі села на ложку.
— Гэта дэтэктыў, Білі. Ён псых. Уварваўся да нас з Джэкам у самы
разгар і давай здымаць. Ён чысты шызік, Білі.
Я зірнуў на яе.
— Зачыні сапло, Сіндзі! Даскакалася! Я-такі ўзяў цябе за сраку!
Білі рушыў на мяне.
— Чувак, ты думаеш, я дам табе проста так пайсьці?
— Рыхтык, Білі-дэбілі, і ў мяне ня будзе з гэтым ніякіх праблем, аніякіх.
— Гэта хто сказаў?
— Мой сябрук.
Я выцягнуў рэвальвэр з наплечнае кабуры.
— Гэтай хрэньню мяне не спыніць.
— Хочаш праверыць, гніда?
Ён павольна насоўваўся на мяне.
— Я забіў трох чалавек, Білі. Чацьверты для мяне — нагу ў бот уставіць!
— Ты болей брашы, — усьміхнуўся ён, ідучы на мяне, — поўны рот анашы!
— Яшчэ адзін крок, абармот, і табе капцы!
Ён зрабіў крок. Я стрэліў.
Ён не варухнуўся. Потым палез рукою ў пупок і выцягнуў адтуль кулю. Ніякай табе крыві, нават сіняку не было.
— Кулі для мяне нішто, — сказаў ён, — як і ты.
Ён вырваў у мяне рэвальвэр і шпурнуў у кут.
— Цяпер толькі ты і я.
— Чуеш, стары, давай усё абмазгуем. Можаш узяць камэру. Я кідаю гэту справу. Ты больш мяне не пабачыш.
— А ведаеш чаму? Бо я зараз цябе заб'ю!
— Ага, — сказала Сіндзі з ложка, — завалі гэтага трыбухача!
Я кінуў на яе позірк.
— А ты ня ўмешвайся, Сіндзі, мы з джэнтэльмэнам самі дамо рады.
Я паглядзеў на Білі.
— Праўда, Білі?
— Ага.
Ён падняў мяне й шыбануў праз пакой. Я ўдарыўся аб сьценку й гэпнуўся на падлогу.
— Білі, — сказаў я, — ня дай гэтай выблядзі пасварыць нас! Ды зь ёю паўгораду пераспала!
Білі зарагатаў і рушыў на мяне.
I тут да мяне дайшло. Гэты чувак — касьмічны прыхадзень. Вось чаму яго не ўзяла куля.
Я падняўся ды прыціснуўся да сьцяны.
— Я разлузаў цябе, Білі!
Ён спыніўся.
— Няўжо? Ану раскажы.
— Ты касьмічны прыхадзень!
Сіндзі засьмяялася:
— Я ж казала, што ён зьехаў з глузду!
Я паглядзеў на Сіндзі.
— Ён усяго толькі махнатая зьмяя, прычым аднавокая. Наблізір ён выглядае як чалавек, але гэта толькі міраж.
Білі не варушыўся, глядзеў на мяне.
— Дзе ты яго стрэла, Сіндзі? — спытаўся я.
— У бары. Толькі я табе ня веру, казёл. Ніякі ён ня прыхадзень.
— Спытай яго сама.
Сіндзі зноўку засьмяялася:
— Ну, што, Білі, ты прыхадзень?
— Ча? — адказаў ён.
— Цяпербачыш! — сказаўя Сіндзі.
Білі зірнуў на яе.
— I ты паверыш гэтаму псыху?
— Вядома, не, Білі. А цяпер убайдось яго!
— Добра, дзетка...
Білі пайшоў на мяне. Шуганула пунсовае сьвятло, і ў пакоі зьявілася Джыні Нітра.
— Джыні, — сказаў Білі, — я...
— Заглухні, поскудзь!
— Халера, што тут адбываецца? — спыталася Сіндзі, адзеючыся. Білі ўсё яшчэ стаяў без майткоў.
— Ты, поскудзь, — сказала Джыні, — я ж казала табе: аніякіх нефармальных зносінаў зь людзьмі!
— Дзетка, я не стрымаўся, спэрма ўдарыла мне ў голаў. Аднае ночы я сядзеў у бары, і тут увайшла гэтая цыпа.
— Загад быў: Ніякага Сэксу зь зямлянамі!
— Джыні, ты ж ведаеш, ты для мяне адзіная. Проста ты была занятая і ўсё такое...
— Ты сам напрасіўся, Білі! — яна выцягнула правіцу ў ягоны бок.
— He, Джыні, не!
Шуганула пунсовае сьвятло, і Білі як стой ператварыўся ў махнатую зьмяю з адным вільготным вокам і шпарка завіўся па падлозе. Джыні ў другі раз выцягнула руку ў ягоны бок, зноў шуганула пунсовае сьвятло, штосьці грукнула, і Білі касьмічны прыхадзень зьнік.
— Вачом сваім ня веру! — сказала Сіндзі.
— Ara, — сказаў я, — я разумею.
Потым Джыні паглядзела на мяне.
— He забывай, Білэйн, ты быў абраны для Справы, Справы Зарасу.
— Ага, — сказаў я, — забудзеш тут.
Сьвятло шуганула ў трэці раз, і Джыні зьнікла.
Сіндзі ўжо цалкам адзелася, але яшчэ не акрыяла ад шоку.
— He магу паверыць таму, што тут бачыла.
— Дзетка, Джэк наняў мяне, каб я вывеў цябе на чыстую ваду, і я гэта зрабіў.
— Усё, я выбіраюся адсюль! — сказала яна.
— Валяй. I не забудзь, што ў мяне прызапашана на камэры. Стрымай
свой юр, інакш я перадам стужку Джэку.
— Добра, — уздыхнула яна, — тваё ўзяло.
— Я найлепшы дэтэктыўу Лос-Анджэлесе. Зарубі сабе на носе.
— Чуеш, Білэйн, я магу даць табе сёе-тое ў абмен на стужку.
— Га?
— Ты ведаеш, пра што я.
— Ну, не, Сіндзі, мяне гэтым ня купіш. Але дзякуй за прапанову.
— Ну й хуй з табою, трыбухач!
Яна разьвярнулася й пайшла да дзьвярэй. Я сачыў за ейнымі неймавернымі сьцегнякамі.
— Сіндзі! — сказаў я. — Счакай хвілінку!
Яна павярнулася, усьміхаючыся.
— Ну?
— He, нічога. Ідзі ўжо...
Яна зьнікла за дзьвярыма.
Я пайшоў у лазенку й аблягчыўся — і я ня маю на ўвазе спаражненьне. Але работу я зрабіў запраўды прафэсійна. Яшчэ адна справа раскрытая.
Наступнага дня я пазваніў з офісу Джэку Басу:
— Яшчэ хочаш разьвесыціся зь Сіндзі, Джэк?
— Хз. У цябе на яе штосьці ёсьць?
— Скажам так, два джэнтэльмэны, што мелі зь ёй кантакты, цяпер мёртвыя.
— Кантакты? Што ты хочаш гэтым сказаць?
— Джэк, не пачынай, гэтыя чувакі ўжо мёртвыя: адзін быў француз, другі — касьмічны прыхадзень.
— Прыхадзень? Што за гаўно ты вярзеш?
— Гэта не гаўно, Джэк. Да нас уварвалася некалькі прыхадняў з Sapacy. На аднаго зь іх яна налучыла ў бары. Чувак са страшэнна вялікім шлянгам.
— Дык ён памёр?
— I ён, і той француз, я ж сказаў.
— Ты забіваеш людзей?
— Джэк, тых чувакоў проста няма. Болей Сіндзі рагаціць цябе ня будзе. Можаш расслабіцца.
— Адкуль мне ведаць, што яна больш ня будзе мяне рагаціць?
— He турбуйся. У мяне ўсё схоплена. Яна больш ня будзе цябе рагаціць.
— У цябе на камэры нешта ёсьць, і яна ня хоча, каб я гэта бачыў, правільна?
— Можа быць. А можа й не. Скажам так, я змагу ўзяць яе за сраку, калі яна зноў пачне цябе рагаціць.
— Але я хачу, каб яна была са мною дзеля мяне, а не праз твой шантаж.
— Шантаж-мантаж. Джэк,яна больш ня будзе цябе рагаціць. Я пакончыў зь ейнымі знаёмцамі, і яна будзе трымаць сябе ў майтках. Што табе шчэ трэба? Магчыма, яна нават палюбіць цябе. Дай ёй шанец выправіцца.
Яна шчэ маладая, хацела пазабавіцца, трасца, што тут такога?
— 3 касьмічным прыхаднем?
— Радуйся. Ніхто ніколі не даведаецца, кім ён быў. Быццам нічога й не было.
— Але ж было. Ты гаварыў, у яго быў вялікі шлянг? Наколькі вялікі?
— Цяжка сказаць... Ён быў увесь у рабоце...
— I ты назіраў?
— Я палажыў гэтаму канец.
— А што з французам? У яго таксама быў вялікі шлянг?
— Джэк, абодва чувакі памерлі. Забудзь іх. Я вышлю табе рахунак поштаю праз пару дзён.
— I ўсё-такі штосьці не дае мне спакою.
— Яна больш ня будзе цябе рагаціць, Джэк.
— А што, калі будзе?
— Ня будзе, бо ведае, што я магу ўзяць яе за сраку.
— Ну, вось ізноў. Ты часам ня трахаўся зь ёю, га?
— Джэк, Джэк, Джэк, прашу цябе! Я прафэсіянал.
— Дык гэтыя чувакі памерлі? Адкуль мне ведаць?
— Джэк, ты ўсё зразумееш зь яе паводзін. I перастаньтузацца.Хочаш, каб я разблытаў для цябе што яшчэ? Я найлепшы дэтэктыў у Лос-Анджэлесе.
— Пакуль што не.
— Добра, Джэк, прыемнага дня.
— Угу...
Я павесіў слухаўку.
Высунуў шуфлядку, дастаў гарэлку, умазаў. Усё ціп-топ. Застаецца толькі знайсьці Чырвонага Вераб'я. I неяк адкараскацца ад касьмічных прыхадняў. I ад Лэдзі Сьмерць.
Я ўмазаў яшчэ гарэлкі. I дазволіў сабе расслабіцца. Ненадоўга.
Потым я пазваніў Джону Бартану. У яго была свая паліграфічная кампанія на поўначы.
— Джон, гэта Білэйн...
— Рады вас чуць, Нік. Як ідзе справа?
— Ня вельмі што, Джон. Мне трэба больш інфармацыі пра гэтага Чырвонага Вераб'я.
— Ну, мы хочам зрабіць Чырвонага Вераб'я лягатыпам нашае кампаніі. Зрабіць яго знакамітым.
Але прайшла чутка, што недзе ёсьць другі Чырвоны Верабей. Нам трэба ведаць, ці так гэта.
— I гэта ўсё, на што вы абапіраецеся?
— Ну, можа, яшчэ на... прадчуваньне...
— Вы хоць бачылі калісь гэтага Чырвонага Вераб'я?
— Я чуў, што яго бачылі.
— Вы чулі? Чулі ад каго?
— Сакрэтныя крыніцы. He магу сказаць.
— Дапусьцім, я знайду гэтую пташку. I што мне зь ёю зрабіць? Пасадзіць у клетку?
— He, проста дастаньце мне запраўдныя доказы таго, што яна існуе. Каб здаволіць маю цікаўнасьць.
— А што, калі я ніколі не знайду гэтай пташкі?
— Калі яна ёсьць, вы яе знойдзеце. Я веру ў вас.
— Паслухайце, гэта найбязглуздая справа, зь якой я толькі сутыкаўся.
— Я заўжды казаў людзям, што вы вялікі дэтэктыў. Давядзеце мне гэта. Знайдзеце Чырвонага Вераб'я.
— Добра, Джон, я папрацую над гэтым. Але я ўжо не дзяцюк. Прачынаюся стомленым. Стаптаўся я.
— Вы ў росквіце сіл. У вас атрымаецца.
— Добра, Джон, я паспрабую...
— Выдатна!
Я паклаў слухаўку. Вось такія піражкі. I з чаго пачынаць?
Я вырашыў, што з найбліжэйшага бару.
Было каля трох гадзін дня. Я знайшоў вольны зэдлік, сеў. Падышоў бармэн. Нейкі самотны. У яго не было павекаў. На пазногцях намаляваныя зялёныя крыжыкі. Яшчэ адзін шызік. Нікуды ад іх ня дзецца. Большая частка сьвету звар'яцела. А тая, што не звар'яцела, азлобілася. А тая, што не звар'яцела й не азлобілася, папросту тупая. У мяне не было шансаў. He было выбару. Заставалася толькі сьцяць зубы й чакаць канца. Цяжкая работа. Проста-такі пякельная. Я прымусіў сябе паглядзець на бармэна.
— Скотч з вадою, — сказаў я.
Ён не варухнуўся.
— Скотч з вадою, — паўтарыў я.
— А, — сказаў ён і адышоўся.
Я заўважыў, як яна ўвайшла, краем вока. Чаму кажуць «краем вока»? У вачэй няма краёў. У кожным разе, я пабачыў, як яна ўвайшла. Старая знаёмая. Села справа ад мяне.
— Здароў, няўдаха, — сказала яна, — пачастуеш?
— Вядома, дзетка.
Гэта была Лэдзі Сьмерць.
— Гэй, хлопча! — крыкнуў я бармэну. — Прынясі два!
— Га?
— Зрабі ласку, прынясі два скотчы з вадою.
— А, добра.
— Ча парабляеш, таўстун? — спыталася Лэдзі.
— Раскрываю справы, як заўсёды.
— То-боктопчасься на месцы?
— He, дзетка, не, зразумей: я найлепшы дэтэктыў у Лос-Анджэлесе.
— Тое ж мне дасягненьне.
— Гэта лепей, чым узьбіваць вяршкі лявіцай.
— He плюгаў, таўстун, a то перагарыш, як лямпачка.
— Прабач, дзетка, нэрвы. Трэба выпіць, можа, палягчэе.
I тут бармэн паставіў перад намі чаркі.
— Што сталася з тваімі павекамі? — спыталася Лэдзі.
— У мяне зранку выбухнула газавая пліта...
— I як ты зьбіраесься сёньня спаць?
— Завіну галаву ў ручнік.
— А цяпер ня можаш? — спытаўся я.
— Нашто?
— Ды так... — я заплаціў за выпіўку.
Падняў чарку. Лэдзі падняла сваю.
— Будзьма, — сказала Лэдзі.
— Ага, будзьма, — сказаў я.
Мы чокнуліся й выпілі.
Я замовіўяшчэ...
Мы праседзелі хвілінаўтрыццаць, калі нехта ўвайшоў. Яшчэ адна жанчына. Яна падышла, села на зэдлік
леваруч ад мяне. Дзьве жанчыны азначаюць толькі адно: удвая больш праблем. Цяпер у мяне былі праблемы з абодвух бакоў. Мяне абкружылі. Я трапіўу кацёл.
Другою жанчынаю была Джыні Нітра.
Я сказаў бармэну прынесьці яшчэ адзін скотч з вадою.
— Нікі, — прашаптала яна, — мне трэба з табою пагутарыць. Што гэта за сучка з табою?
— Ніколі не здагадаесься.
Потым зашаптала Лэдзі Сьмерць: — Хто гэтая сучка?
— Ніколі не здагадаесься.
Прынесьлі выпіўку, Джыні выпіла нагбом.
— Ну, — сказаў я, — пара знаёміцца...
Я павярнуўся да Лэдзі Сьмерць.
— Лэдзі, гэта Джыні Нітра... Затым я павярнуўся да Джыні.
— Джыні, гэта Лэдзі... Лэдзі...
— Лэдзі Каюк, — закончыла Лэдзі.
Яны ўтаропіліся адна на адну.
А гэта можа аказацца цікавым, падумаў я.
I махнуўбармэну, каб наліўяшчэ...
Ну вось, у самай рэчы, я сядзеў паміж Космасам і Сьмерцю. У выглядзе Жанчын. На што я мог спадзявацца? Між тым, мяне чакалі пошукі Чырвонага Вераб'я, які, мажліва, не існуе. Ад усяго гэтага мне было ніякавата. Вось дык укляпаўся, нічога ня скажаш. Галоўнае, зь якой такой ласкі? I што цяпер рабіць?
Ня рыпайся, дурню, прыйшоў адказ.
Ara.
Прынесьлі выпіўку.
— Ну, лэдзі, за ваша здароўе!
Мы чокнуліся й выпілі.
Чаму я не фанат на бэйсбольным матчы? Захоплены гульнёю. Чаму я ня кухар і не ўзьбіваю яйкі на амлет, як ніколі нічога? Чаму я ня муха на чыім-небудзь запясьці і ня поўзаю, затаіўшы дыханьне? Чаму я ня певень у куратніку і не дзяўбу зярнятаў? Чаму вось гэта?
Джыні штурханула мяне локцем, прашаптала:
— Білэйн, мне трэба з табою пагутарыць...
Я кінуў пару банкнотаў на стойку. Потым паглядзеў на Лэдзі Сьмерць.
— Спадзяюся, вы не закапыліце губы, калі...
— Ведаю, таўстун, табе трэба пагаманіць з гэтай асобай сам-насам. I чаго мне закапыліць губу? Я ў цябе не закаханая.
— Але вы вечна круціцеся вакол мяне, Лэдзі.
— Я кручуся вакол усіх, Нік, проста ты часьцей мяне заўважаеш.
— Атож.
— Ты дапамог мне з Сэлінам...
— Было такое...
— Таму я пакіну цябе нянадаўга з гэтай асобаю. Але толькі нянадаўга. У нас з табою ёсьць адна няскончаная справа, дык пабачымся.
— Лэдзі Каюк, я не сумняюся ў гэтым ні хвіліны...
Яна дапіла свой скотч, паднялася з зэдліка, разьвярнулася й пайшла да выхаду. Злавесная прыгажосьць. Урэшце яна зьнікла.
Падышоў бармэн забраць грошы.
— Хто гэта быў? — спытаўся ён. — Мне аж галава закруцілася, калі яна прайшла міма.
— Скажы дзякуй, што не адкруцілася, — адказаў я.
— У сэнсе?
— Ты ўсё адно не паверыш, калі я скажу.
— А ты паспрабуй.
— He абавязаны. A цяпер ачысьці прастору, мне трэба пагутарыць з лэдзі.
— Добра. Скажы мне толькі вось што.
— Ну?
— Чаму такому тоўстаму вырадку, як ты, дастаецца ўся маліна?
— Бо ў мяне там малочныя рэкі й кісельныя берагі. А цяпер ідзі ў балота.
— Ты мне не хамі, мужык.
— Сам спытаўся.
— Але ж не абавязкова казаць гадасьці!
— Гэта толькі кветачкі. Пастаіш яшчэ — будуць і ягадкі.
— Хуй табе.
— Як арыгіналына. А цяпер адыдзіся, пакуль можаш.
Ён павольна адышоў у той канец барнай стойкі, пастаяў крыху, потым пачухаў азадак.
Я павярнуўся да Джыні.
— Даруй, дзетка, ня клеіцца ў мяне размова з бармэнамі — ледзь ня з кожным так.
— Усё нармалёва, Білэйн.
Выглядала яна сумнаю.
— Білэйн, я хутка мушу цябе пакінуць.
— Ну, тае бяды. Толькі выпі на дарожку.
— He, ты не зразумеў, я мушу пакінуць цябе назусім, я і мае людзі, мы мусім пакінуць... Зямлю. Сама
ня ведаю чаму, але я нібыта ўпадабала цябе.
— Ну, дзіва што, — я засьмяяўся, — але чаму ваша кодла пакідае Зямлю?
— Мы перадумалі. Нам стала занадта агідна. Мы больш ня хочам калянізаваць вашу Зямлю.
— Стала агідна што, Джыні?
— Зямля. Гэты смог, гвалт, атручанае паветра, атручаная вада, атручаная ежа, нянавісьць, роспач — абсалютна ўсё. Адзінае прыгожае, што ёсьць на Зямлі, — гэта жывёліны, але іх бязьлітасна зьнішчаюць. Хутка яны зьнікнуць зусім, застануцца адно свойскія пацукі ды бегавыя коні. Гэта так сумна, нядзіўна, што ты п'еш па-чорнаму.
— Твая праўда, Джыні. I не забывай пра нашы запасы ядравай зброі.
— Ага, вы ходзіце краем прорвы.
— Так, мы можам зьнікнуць праз два дні, а можам працягнуць яшчэ тысячу гадоў. Ніхто ня ведае напэўна, таму бальшыня людзей і забівае на ўсё.
— Я буду сумаваць па табе, Білэйн, і па жывёлах таксама...
— Я не асуджаю цябе, Джыні...
У яе вачох зьявіліся сьлёзы.
— Калі ласка, ня плач, Джыні, чорт...
Яна пацягнулася па чарку, выпіла нагбом і паглядзела на мяне такімі вачыма, якіх я ніколі ў жыцьці
ня бачыў і ўжо ніколі і нідзе больш не пабачу.
— Бывай, таўстун, — яна ўсьміхнулася.
I зьнікла назаўжды.
40
Наступнага дня я зноўку быў у сябе на офісе. Засталося выканаць адно заданьне: знайсьці Чырвонага Вераб'я. Ніхто не ламаўся мне ў дзьверы з прапановамі новае работы. Яно й добра. Пара заняцца падрахункамі, падвядзеньнем высноваў.
Увогуле, з усяго таго, што я намеціў для сябе ў жыцьці, я дасягнуў нямала. Я зрабіў колькі ўдачных хадоў. Я ня сплю на вуліцы. Вядома,
шмат добрых людзей сьпіць на вуліцы. He ад таго, што яны дурні, — проста яны не ўпісаліся ў лёгіку разьвіцьця эпохі. А лёгіка гэтая ўвесь час зьмяняецца. Гэта бязрадасны расклад, і калі ўначы ты сьпіш ва ўласным ложку, гэта само па сабе ўжо важная перамога над сістэмаю. Мне шанцавала, але й ня ўсе мае хады былі бяздумнымі. У кожным разе, гэта досыць жахлівы сьвет, і я нярэдка спачуваў тым, хто яго насяляе.
Ай, нахер. Я дастаў гарэлку і ўмазаў.
Часьцяком найлепшыя моманты ў жыцыці тыя, калі нічога ня робіш, калі проста абдумваеш яго, разважаеш. Я што хачу сказаць: калі ты лічыш,
што жыцьцё бессэнсоўнае, дык цалкам бессэнсоўным яно быць ня можа ўжо таму, што ты ўсьведамляеш, што яно бессэнсоўнае, і гэтае ўсьведамленьне бессэнсоўнасьці амаль надае яму сэнс. Разумееце? Гэта называецца аптымістычны пэсымізм.
Чырвоны Верабей. Усё адно што шукаць Сьвяты Грааль. Відаць, гэтае мора было мне далёка не ў калена. I нават ня ў пояс.
Я ўмазаў яшчэ гарэлкі.
Пачуўся стук у дзьверы. Я прыняў ногі з стала.
— Заходзьце.
Дзьверы адчыніліся, і ўвайшоў мужык, лядачы, апрануты ў нейкія лахманы. Ад яго сьмярдзела. Здаецца,
газаю. Але я ня ўпэўнены. У яго былі маленькія раскосыя вочы. Ён рушыў да мяне, чамусьці бокам. Потым спыніўся, ля самага краю стала, нахіліўся наперад. У яго неяк дзіўна торгалася галава.
— Білэйн, — пачаў ён.
— Магчыма, — адказаў я.
— У мяне ёсьць сёе-тое для цябе.
— Цудоўна. Можаш засунуць гэта сабе ў адно месца.
— Рахманей, Білэйн. Я ведаю слова.
— Ідзі ты? I якое ж?
— Чырвоны Верабей.
— Працягвай.
— Мы ведаем, што ты яго шукаеш. — Мы? Хто мы?
— He магу сказаць.
Я падняўся, выйшаў з-за стала, згрэб яго за сьмярдзючы каўнер.
— А што, калі я ўжыву сілу? Выб'ю зь цябе адказ?
— He магу. Ня ведаю.
Чамусьці я паверыў яму. Адпусьціў яго. Ён траха ня ўпаў на падлогу. Я вярнуўся за стол, сеў.
— Мяне зваць Эймас, — сказаў ён, — Эймас Рэдсдэйл. Я магу вывесьці цябе на Чырвонага Вераб'я. Ну дыкяк?
— Менавіта. Як?
— Адрас. Яна ведае, дзе Верабей.
— Колькі?
— 75 баксаў.
— Палезь у сраку, Эймасе.
— Ну, ня хочаш — як хочаш. Я пайшоў. Трэба пасьпець на першы заезд. Mary сарваць сёньняшні дубль.
— 50 баксаў.
— 60, — сказаў Эймас.
— Добра, давай сюды адрас.
Я выцягнуў тры дваццаткі, і ён перадаў мне кавалачак паперы. Я разгарнуў яго і прачытаў: «Дэжа Фаўнтын, Зах. Л. А., Радсан Драйв, д. 3234, кв. 9».
— Слухай, Эймасе, ты мог накрэмзаць тут абы-што. Адкуль мне ведаць, што гэта не туфта?
— Проста схадзі туды, Білэйн. Усё шчыра.
— Плакаў твой азадак, Эймасе, калі гэта ня так.
— Мне трэба пасьпець на першы заезд, — сказаў ён, разьвярнуўся й выйшаў за дзьверы.
А я застаўся сядзець без шасьцідзесяці баксаў, трымаючы ў руках кавалачак паперы.
4/
Я счакаў да вечара, паехаў на адрас, спыніўся каля дома. Неблагі раён. Азначэньне неблагога раёну: месца, дзе жыць табе не па кішэні. Я лыкнуў гарэлкі, вылез з машыны, зачыніў дзьверцы і пайшоў да будынка. Націснуў на гузік ля таблічкі «Дэжа Фаўнтын». Пачуўся голас, прыемны, але раздражнёны:
— Што?
— Дэжа Фаўнтын? Гэта наконт Чырвонага Вераб'я. Я ад Эймаса Рэдсдэйла. Мяне завуць Нік Білэйн.
— Сэр, я ні халеры не разумею. Пра што вы?
— Бля.
— Што?
— Нічога. Проста мяне разьвялі...
— Гэта жарт, Нікі. Заходзьце, калі ласка.
Нешта гучна дзынкнула. Я пацягнуў на сябе дзьверы. Яны адчыніліся. Я прайшоў шыкоўнаю дывановаю дарожкаю да дзявятае кватэры. Чаму менавіта дзявятае? Штосьці злавеснае было ў гэтай лічбе. Як, зрэшты, і ва ўсіх астатніх. Мне падабаліся
толькі тройка, сямёрка й васьмёрка, а таксама іх камбінацыі.
Я націснуў на званок. Пачуліся крокі. Дзьверы адчыніліся.
Яна была яшчэ тая штучка. У чырвонай сукенцы. Вочы зялёныя. Доўгія брунатныя валасы. Маладая. Прыгожая. Проста сэкс-бомба. Пахне мятаю. Ейныя вусны расплыліся ва ўсьмешцы.
— Містэр Білэйн, калі ласка, уваходзьце.
Я прайшоў за ёю ў пакой. Потым штосьці цьвёрдае ўпёрлася мне ў сьпіну.
— Ня рыпайся, бледнарылы! Апрача рук! Выцягні іх угару! Па-
спрабуй дацягнуцца да столі, бледнарылы!
— Ты чорны?
— Што?
— Толькі чорныя кажуць «бледнарылы».
Ён абшукаў мяне. Знайшоў маю жалезку, забраў яе.
— Добра, цяпер можаш павярнуцца, Білэйн.
Я павярнуўся й пабачыў яго.
Амбал, але белы амбал.
— Але ж ты белы, — сказаў я.
— Як і ты, — адказаў ён.
— He, я бледнарылы.
— Як хочаш. Забярэш сваю жалезку, калі будзеш выходзіць.
Я прайшоў за Дэжаю ў іншы пакой. Яна махнула рукою на фатэль.
Гэта быў вялікі пакой. Халодны. Ён здаваўся небясьпечным.
Дэжа села на канапу, дастала маленькую сігару, разгарнула, насьлініла, адкусіла кончык, запаліла й выдыхнула непрыстойна блакітны клуб дыму. Утаропілася ў мяне зялёнымі вачыма.
— Я так разумею, вы шукаеце Чырвонага Вераб'я.
— Але, для аднаго кліента.
— Хто ён?
— Гэта сакрэтная інфармацыя.
— У мяне такое адчуваньне, што мы зможам стаць добрымі сябрамі, містэр Білэйн, вельмі добрымі сябрамі.
— Няўжо?
— Вы прыгожы мужчына, па-свойму, ды вы й самі гэта ведаеце. У вас выгляд мужчыны, які добра пажыў. Гэта прываблівае. Бальшыня мужчын не жывуць добра, яны папросту зношваюцца.
— Праўда?
— Называйце мяне Дэжа.
— Дэжа.
— Гм... чаму б вам ня сесьці каля мяне?
Я падышоў, плюхнуўся каля яе на канапу. Яна ўсьміхнулася.
— Хочаце выпіць?
— Атож. Скотч з содавай?
— Бэрні, адзін скотч з содавай, калі ласка.
Неўзабаве ўвайшоў бледнарылы, які забраў у мяне пісталет. Ён паставіў шклянку перада мною на каўны столік.
— Дзякуй, Бэрні.
Ён адышоўся, зьнік.
Я накаціў скотчу. Няблага. Зусім няблага.
— Містэр Білэйн, — пачала яна, — мне загадалі вам перадаць, каб вы забылі пра Чырвонага Вераб'я.
— Я ніколі ня кідаю справы, калі гэтага ня хоча сам кліент.
— Але гэтую вы кінеце, містэр Білэйн.
— He.
— Вас абражае, што я куру?
— Не-а.
— Можа, хочаце зрабіць зацяжку?
— Хачу.
Дэжа працягнула мне сігару. Я дабрэнна зацягнуўся, выдыхнуў, аддаў ёй сігару. Спачатку пакой быў роўны, потым сыцены пачалі павольна рухацца, дыван успух, апаў назад. Потым шуганула блакітнае сьвятло — і ейны рот апынуўся каля майго. Яна пацалавала мяне ды адсунулася. Потым засьмяялася.
— Як даўно ў вас не было жанчыны, Білэйн?
— He магу ўспомніць...
Яна зноўку засьмяялася, а потым ейны рот яшчэ раз злучыўся з маім. Гэтым разам надоўга. Ейны язык
круціўся ў маім роце, як зьмяя.
Усё яе цела было, як зьмяя.
Потым я пачуў крокі й голас:
— ДОСЫЦЬ!
Гэта быў Бэрні. Ён стаяў з двума пісталетамі — па адным у кожнай руцэ. У адным зь пісталетаў я пазнаў свой.
— Добра, Бэрні, добра, — сказаў я.
Бэрні цяжка дыхаў, быццам у паветры бракавала кіслароду. Ён утаропіўся ў Дэжу. Ягоныя вочы затуманіліся.
— ДЭЖА, — сказаў ён, — ТЫ Ж ВЕДАЕШ, Я КАХАЮ ЦЯБЕ! Я ЗАБ'Ю ЯГО! Я ЗАБ'Ю ЦЯБЕ! I СЯБЕТАКСАМА!
У мяне была ідэальная пазыцыя. Я выкінуў правую нагу ўгору і тра-
піў яму акурат у дзетародны орган. Ён ускрыкнуў і абмяк, трымаючыся за пахвіну. Я падабраў пісталеты, свой паклаў назад у кабуру, а другі ўзяў у правіцу. Лявіцай падняў бледнарылага ды ўсадзіў яго на крэсла. Адцягнуў яму голаў за валосьсе так, што разявіўся рот. Сунуў туды дула пісталета.
— Пасмакчы трахан, сябра, пакуль я буду думаць, што рабіць далей.
Бэрні нешта забулькатаў.
— He забівай яго! — сказала Дэжа. — Калі ласка, не забівай!
— Што ты ведаеш пра Чырвонага Вераб'я, бледнарылы? — спытаўся я.
Ён не адказаў.
Я запхнуў дула глыбей яму ў рот.
I тут ён пёрнуў. Гучна пёрнуў. У пакоі засьмярдзела. Я выцягнуў дула і сьпіхнуў Бэрні на падлогу.
— Фу! Болей так не рабі!
Я павярнуўся й паглядзеў на Дэжу.
— Ён мае свой пакой?
— Так.
Я паглядзеў на Бэрні.
— А цяпер валі ў свой пакой і сядзі там, пакуль я не скажу табе выйсьці!
Бэрні кіўнуў.
— Варушыся, — сказаў я.
Ён падняўся на ногі й пачыкільгаў прэч, завярнуў за рог. Потым я пачуў, як зачыніліся дзьверы.
Дэжа затушыла сігару. Яна больш не ўсьміхалася.
— Добра, дзетка, — сказаў я, — вярнемся да таго месца, дзе мы скончылі.
— Я не хачу.
— Што? Чаму? Твой язык быў на паўдарозе ў мой стрававод.
— Я баюся цябе, ты надта жорсткі.
— Але ён сказаў, што зьбіраецца забіць цябе. Ты што, ня чула?
— Відаць, ён ня гэта меў на ўвазе.
— Ня можа быць ніякіх «відаць», калі ўход ідуць каханьне й пісталеты.
Дэжа ўздыхнула.
— Я турбуюся за Бэрні. Ён сядзіць у пакоі зусім адзін.
— Хіба там няма тэліка? Крыжаванак? Коміксаў якіх?
— Прашу вас, містэр Білэйн, ідзеце!
— Дзетка, я хачу нарэшце дабрацца да гэтага Чырвонага Вераб'я.
— Толькі ня сёньня... ня сёньня.
— Тады калі?
— Заўтра ўвечары. А гэтай жа.
— Адпраў Бэрні ў кіно ці яшчэ куды.
— Добра.
Я нахіліўся, схапіў сваю шклянку, дапіў скотч. Яна сядзела на канапе, утаропіўшыся ў дыван. Я выйшаў з пакоя, перасёк калідор, адчыніў парадныя дзьверы й вярнуўся да машыны. Залез і завёў рухавік. Пачакаў, пакуль прагрэецца. Была цёплая ноч, сьвяціў месяц. I ў мяне ўсё яшчэ стаяў.
4Z
Я паехаў у бар, дзе яшчэ не трапляў у непрыемнасьці, — «Блінкі». На першы позірк ён выглядаў прыстойна: шмат скураных канапаў, ёлупні, цемрадзь, цыгарэтны дым. У паветры разьлітая прыемная небясызека. Я знайшоў вольны столік, сеў. Падышла афіцыянтка, апранутая ў нейкую бязглуздую форму: ружовыя шорты ды блюзка з ватовымі ўстаўкамі на грудзях. Яна ўсьміхнулася жахлівай
усьмешкай, паказваючы залаты зуб. Вочы пустыя.
— Што будзеш, зайчык? — прарыпела яна.
— Дзьве пляшкі піва. Бяз кухля.
— Дзьве пляшкі, зайчык?
— Угу.
— Якой маркі?
— Што-небудзь кітайскае.
— Кітайскае?
— Дзьве пляшкі кітайскага піва. Бяз кухля.
— Можна спытацца?
— Ну.
— Ты зьбіраесься выпіць абедзьве пляшкі?
— Спадзяюся.
— Тады чаму б табе ня выпіць адну, а потым замовіць другую? Тады піва будзе халодным.
— А мне хочацца зрабіць гэтак. Напэўна, ёсьць прычына.
— Калі знойдзеш яе, зайчык, скажаш мне...
— Чагоя мушутабе казаць? Можа, я хачу пакінуць яе пры сабе.
— Ведаеце што, сэр, мы не абавязаныя вас абслугоўваць. Мы маем права адмовіць любому наведніку.
— То-бок вы ня хочаце мяне абслугоўваць, бо я замаўляю дзьве пляшкі кітайскага піва й не гавару
чаму?
— Я не сказала, што мы ня будзем вас абслугоўваць. Я сказала, што мы маем такое права.
— Добра, уся рэч у бясьпецы, у падсьвядомай патрэбе бясьпекі. У мяне было цяжкае дзяцінства. Дзьве пляшкі заразом могуць запоўніць пустэчу, якую трэба запоўніць. Мабыць. Я ня ўпэўнены.
— Зайчык, хочаш, дам табе параду: схадзі да псыхіятара.
— Абавязкова. Але перад гэтым можна прынесьці мне дзьве пляшкі кітайскага піва?
Падышоў нейкі бамбіза ў брудным белым хвартуху.
— Праблемы, Бэці?
— Гэты мужык хоча дзьве пляшкі кітайскага піва. Бяз кухля.
— Бэці, мабыць, ён проста чакае сябра.
— У яго няма сяброў, Блінкі.
Блінкі паглядзеў на мяне. Яшчэ адзін вялізны тоўсты мужык. Ён быў як два вялізныя тоўстыя мужыкі.
— У цябе няма сяброў? — спытаўся ён.
— He, — адказаў я.
— Тады што ты хочаш рабіць зь дзьвюма пляшкамі піва?
— Я хачу іх выпіць.
— Чаму б табе не замовіць адну, выпіць яе, потым замовіць другую?
— Я хачу зрабіць па-свойму.
— Першы раз такое бачу.
— Чаму я не магутакзрабіць? Гэта супрацьзаконна?
— He, проста гэта дзіўна дый годзе.
— Я параіла яму схадзіць да псыхіятара.
Яны абое стаялі й глядзелі на мяне. Я дастаў сігару, закурыў.
— Гэтая штука сьмярдзіць, — сказаў Блінкі.
— Як і твае экскрэмэнты, — сказаў я.
— Што?
— Прынясі мне тры пляшкі кітайскага піва. Бяз кухля.
— Ды ён шызануты, — сказаў Блінкі.
Я паглядзеў на яго й засьмяяўся.
Потым сказаў:
— He размаўляй са мною больш. I нічога не рабі — нічога, што магло б мяне раздражніць. Іначай я зраўнаю тваё сранае рыла зь зямлёю, мужык.
Блінкі скамянеў. Ён выглядаў так, быццам зараз абсерыцца.
Бэці не варушылася.
Мінула хвіліна. Потым Бэці спыталася:
— Што мне рабіць, Блінкі?
— Прынясі яму тры пляшкі кітайскага піва. Бяз кухля.
Бэці пайшла па піва.
— Аты, — сказаў я Блінкі, — ты сядзеш насупраць мяне й будзеш глядзець, як я піцьму гэтыя тры пляшкі кітайскага піва.
— Добра, — сказаў ён, ледзь уціскваючыся паміж столікам і сьпінкаю канапы.
Ён абліваўся потам. Усе ягоныя тры падбародкі трэсьліся.
— Блінкі, — сказаў я, — ты часам ня бачыў Чырвонага Вераб'я?
— Чырвонага Вераб'я?
— Ага, Чырвонага Вераб'я.
— He, ня бачыў.
Прыйшла Бэці з кітайскім півам.
Нарэшце.
I вось наступнага вечара я быў там, стаяў каля дома. Чаравікі былі начышчаныя, і я пасьпеў выпіць усяго тры або чатыры пляшкі піва. Ішоў дробны, трохі злавесны дождж. «Гэта Бог пісае», — казалі мы ў дзяцінстве, калі йшоў дождж. Я пачуваўся стомленым і целам, і душою. Мне хацелася кінуць гэтую гульню. Хацелася на спачынак. Куды-небудзь у Вэгас. Прахаджацца вакол гульнёвых
сталоў з разумным выглядам. Назіраць, як дурні пераводзяць на пыл цэлыя багацьці. Вось як я ўяўляў сабе ўцеху. Расслабляцца ў сьвятле агнёў, калі магіла разяўляе на цябе пашчу. Але, трасца, у мяне не было на гэта грошай. I я мусіў знайсьці Чырвонага Вераб'я. Я пазваніў у дзявятую кватэру. Нічога. Так. Спакуха. Нават не хацелася думаць пра гэта. Няўжо яны далі драпака? Дэжа й гэты бледнарылы. Трэба было накрыць іх учора. Няўжо я даў ім высьлізнуць?
Я запаліў сігару адной рукою, а другою ўзяўся арудаваць адмычкаю. Дзьверы прачыніліся, і я трапіў у калідор. Прайшоў да дзявятае кватэры. Прыціснуў вуха да дзьвя-
рэй. Нічога. Нават мышынага піску. Якога... Трасца ліхая. Я ўзламаў замок і ўвайшоў. Адразу рушыў у спальню, адчыніў шафу. Пуста. Адзежа зьнікла. Адны самотныя вешалкі. Прыгняталынае відовішча. Мой першы шанец выйсьці на Чырвонага Вераб'я ператварыўся ў 32 пустыя вешалкі. Я прафукаўяго. Якдэтэктыў, я цалкам аблажаўся. Я вяла падумаў пра самагубства, адрынуў яго, палез у паліто, знайшоў паўлітра, умазаў гарэлкі, выплюнуў сігару.
Потым разьвярнуўся, выйшаў, рушыў калідорам, пакуль не знайшоў тое, што хацеў. На дзьвярах было напісана:
ЗАГАДЧЫК МІСТЭР ТОГІЛ
Я пастукаўся.
— Так, — адказаў голас. Здаецца, яшчэ адзін амбал.
— Кветкі, містэр Тогіл. Пасылка з кветкавай крамы для містэра Тогіла!
— Як вы сюды трапілі?
— Парадныя дзьверы былі адчыненыя, містэр Тогіл.
— Ня можа быць!
— Містэр Тогіл, выходзіла адна кабета, і пакуль дзьверы былі адчыненыя, я ўвайшоў.
— Так нельга рабіць.
— Я ня ведаў. А як ільга?
— Трэба пазваніць мне з ганку й паведаміць, хто вы й чаго хочаце.
— Добра, містэр Тогіл. Я выйду на ганак, пазваню вам і скажу, што даставіў вам кветкі. Так будзе нармалёва?
— Забудзь, я зараз...
Дзьверы адчыніліся. Я ўскочыў у пакой, з трэскам зачыніў дзьверы і схапіў яго за папругу. А схапіцца было за што. Ён быў запраўдны амбал. Няголены. Патыхаў сераю. На кіляў 110 пацягне.
— Якога хрэна ты робіш? Дзе кветкі? I прымі свае сраныя рукі з маёй папругі!
— Рахманей, Тогіл, — але папругу я адпусьціў, — я прыватны дэтэктыў, маю ліцэнзію. Мне патрэбныя
зьвесткі пра Дэжу Фаўнтын зь дзявятае кватэры.
— Пацалуй мяне ў сраку, чувак, і валі адсюль к чорту.
Я адступіўся.
— Рахманей,містэрТогіл.Мнепроста трэба інфармацыя, потым я пайду.
— Гэта прыватная інфармацыя, і ты пойдзеш безь яе. Усё, я выкідаю цябе адсюль!
— У мяне чорны пояс, Тогіле. Гэта сьмяротная зброя. He вымушай мяне ўжыць яе!
Ён зарагатаў і зрабіў крок да мяне.
— Стой, дзе стаіш! — крыкнуў я.
Ён спыніўся.
— Тогіл, я шукаю Чырвонага Вераб'я, і ў Дэжы Фаўнтын ёсьць ключ
да разгадкі. Мне трэба ведаць, куды зьніклі яна і ейны хлопец.
— Яны не пакінулі свайго новага адрасу, — адказаў ён. — А цяпер выбірайся адсюль, пакуль я ня бзднуў табе ўтвар!
Я выцягнуў пісталет і нацэліўся яму ў пуза.
— ДЗЕ ДЭЖА ФАЎНТЫН? — закрычэў я.
— Ды пайшоў ты, — адказаў ён, рухаючыся на мяне.
— Стаяць! — загадаў я.
Ён рухаўся далей, дурань. Я запанікаваў, націснуў на курок.
Пісталет даў асечку.
Ён ашчаперыў мяне за горла. У яго былі ня рукі, а ляжкі, ляжкі
з агромністымі, тупымі, моцнымі, бязьлітаснымі пальцамі. Я ня мог удыхнуць. У галаве перад вачыма зашугалі вялізныя сполахі сьвятла. Я саўгануў каленам яму ў пахвіну. Анігадкі. Мутант нейкі. Палавыя органы знаходзіліся ў яго ня там, дзе трэба. Мабыць, яны былі ў яго дзесьці пад пахаю. Я быў бездапаможны. Ужо нюхам чуў сьмерць. Але мінулае жыцьцё ўсё не праносілася перад вачыма. Толькі голас у галаве сказаў: «Табе трэба памяняць шыну на заднім правым коле...» Як тупа, як жа тупа. Усё, фінал, мне капцы. Карачун. Пізьдзец. Гульня скончаная.
I тут я адчуў, што рукі адпусьцілі мяне. Хістаючыся, я адсунуўся назад,
усмоктваючы паветра з атмасфэры і ўсіх астатніх сфэр.
Я зірнуў на Тогіла. Ён выглядаў нядобра. Зусім нядобра.
Ён глядзеў на мяне, але й не глядзеў на мяне. Я пабачыў, як ён схапіў сябе за лявіцу. Ён трымаў сябе за лявіцу, і грымаса жахлівага болю скрывіла ягоны твар. Ён хакнуў, задраў голаў і паваліўся на падлогу.
Я падышоў, нахіліўся, праверыў пульс. Нічога. Ён памёр. Туды яму й дарога.
Я адышоў, сеў у фатэль. А на KaHane наўпроць мяне сядзела яна: Лэдзі Сьмерць. Яшчэ ніколі яна не была так дарэчы. Але ж і баба. Ніколі
не расчаруе. Лепшая за золата. Яна ўсьміхнулася.
— Як маесься, Білэйн?
— Ня скарджуся, так бы мовіць, Лэдзі.
Яна была ва ўсім чорным. Ёй пасаваў чорны колер. I чырвоны.
— Сачы за сваёй вагою, Білэйн. Надта налягаеш на фрыткі, пюрэ, салодкае... жлукціш зашмат піва...
— Ага. Ну... так...
Яна зноў усьміхнулася. Здаровыя, моцныя зубы. Магла перакусіць імі развадны ключ.
— Ну, — сказала яна, — мне пара. Ёсьць яшчэ справы тут непадалёк.
— Хтосьці, каго я ведаю?
— Ведаеш Гары Добса?
— Ня думаю.
— Калі ўсё-ткі ведаеш, можаш забыць.
I зьнікла. Як растала.
Я падышоў да Тогіла, выцягнуў ягоны гаманец. Пяцідзясятка, дзьве дваццаткі, пяцёрка і бакс. Я засунуў іх сабе ў правую кішэнь нагавіц. Пайшоў да выхаду, адчыніў дзьверы, зачыніў, прайшоў калідорам. Вакол ні душы. Я дабраўся да парадных дзьвярэй, выйшаў надвор. Дожджык яшчэ імжэў. Ён прыемна халадзіў твар. Я ўдыхнуў, выдыхнуў, рушыў да машыны. Яна была на месцы. Я абышоў яе і праверыў заднюю правую шыну. I праўда, сьцерлася. Патрэбная новая апона.
4'4'
Ну вось, у мяне зноў была дэпрэсія. Я паехаў дадому, увайшоў і адразу адкрыў пляшку скотчу. Мой стары сябар, скотч. Скотч — гэта напой, які немагчыма палюбіць адразу. Але пасьля некаторай работы над ім ён пачынае, так бы мовіць, справаваць дзівы. Я знаходзіў у ім асаблівую цеплыню, якой не было ў віскі. Карацей, я пачуваўся прыгнечаным і сядзеў у фатэлі, пад рукою — паўлітра.
Я не ўключаў тэлевізара. Я заўважыў: калі табе кепска, гэты сучын сын яшчэ больш цябе заганяе. Адзін пусты твар за другім, і так да бясконцасьці. Бясконцы парад ідыётаў, некаторыя зь іх знакамітыя. Камэдыянты нясьмешныя, а драма — чацьвертага гатунку. Адзіны ратунак — скотч.
Дробны дожджык ператварыўся ў залеву, і я сядзеў ды слухаў, як яна шастала па даху.
I навошта я даў гэтым засранцам высьлізнуць? Свайго першага інфарманта я ўжо ніколі не знайду, я гэта разумеў. Прыйдзецца пачынаць усё спачатку. Чырвоны Верабей выпырхнуў з маіх тупых рук. Мне 55 гадоў, аяўсёяшчэ кідаюсяўцемры.Якдоўга
я працягну? I ці заслугоўвае ёлупень на штосыці большае, чым падсрачнік? Мой стары казаў мне: «Бярыся за ўсякую справу, дзе спачатку даюць грошы, а потым спадзяюцца іх вярнуць. Гэта банкаўская справа й страхаваньне. Бяры гатоўкаю, а наўзамен давай кавалак паперы. Карыстайся іхнымі грашыма, і не прагадаеш. Імі кіруюць дзьве рэчы: хцівасьць і страх. Табою — адна: зручны выпадак». Неблагая парада. Праўда, мой бацька памёр у галечы.
Я наліў сабе яшчэ скотчу.
Халера, нават з жанчынамі поўная лажа. Тры жонкі. I тры разводы — на пустым месцы. Усё развальвалася ад дробных сварак. Пустых звадак.
Спрэчак ні аб чым і аб усім. Дзень у дзень, год у год выяданьне вантробаў. Заміж таго каб дапамагаць адно аднаму, вы толькі гыркаецеся, чапляецеся да кожнае дробязі. Прыдзіркі. Бясконцыя прыдзіркі. Усё ператвараецца ў капеечную барацьбу. I як толькі ты ўступаеш у яе, яна стае звычкаю. Здаецца, ты ўжо ня можаш кінуць яе. Ды нават і ня хочаш кідаць. А потым бярэш і кідаеш. Назаўжды.
I вось дакаціўся: сяджу і слухаю дождж. Памры я проста зараз, ніхто на цэлым сьвеце не пральле і сьлязінкі. Ня тое каб мне гэтага хацелася. Проста гэта неяк дзіўна. Да якой ступені самоты можа дайсьці няўдаха? Але сьвет ломіцца ад такіх
старпёраў, як я. Сядзяць сабе, слухаюць дождж і думаюць, куды ўсё гэта коціцца. Восьтады й пачынаеш адчуваць сябе старым — калі сядзіш і думаеш, куды ўсё гэта коціцца.
Што ж, нікуды яно ня коціцца, дый ня мае. Я быў на тры чвэрткі мёртвы. Я ўключыў тэлік. Ішла рэкляма. BAM САМОТНА? КЕПСКІ НАСТРОЙ? РАЗЬВЕЙЦЕСЯ! ПАЗВАНЕЦЕ АДНОЙ 3 НАШЫХ КРАСУНЯЎ ЯНЫ ПРАГНУЦЬ ПАГАМАНІЦЬ 3 ВАМІ. ПРОСТА СКАРЫСТАЙЦЕСЯ СВАЁЙ КРЭДЫТНАЙ КАРТКАЮ МАСТЭР АБО ВІЗА Й ПАРАЗМАЎЛЯЙЦЕ 3 КІЦІ, ФРАНСІ АБО Б'ЯНКАЮ. НАШ ТЭЛЭФОН: 800-4358745.
Яны паказалі дзяўчын. Кіці выглядала найлепей. Я ўмазаў скотчу й набраў нумар.
— Алё? — голас быў мужчынскі. Iнепрыемны.
— Мне Кіці, калі ласка.
— Вам 21 ці больш?
— Больш.
— Мастэр ці віза?
— Віза.
— Дайце мне нумар і тэрмін дзеяньня карткі. Плюс адрас, хатні тэлефон, нумар сацыяльнае страхоўкі й кіравецкіх правоў.
— Адкуль мне ведаць, што вы не скарыстаецеся гэтай інфармацыяй на сваю руку? Можа, вы хочаце мяне
нагрэць? Выкарыстаць гэтую інфу ў сваіх інтарэсах?
— Мужык, ты хочаш размаўляць з Кіці або не?
— Ну...
— Нас рэклямуюць па тэлевізары. Мы займаемся гэтым ужо два гады.
— Добра, зараз выпатрашу ўсё гэта з гаманца.
— Мужык, калі мы табе не патрэбныя, дык і ты нам не патрэбны.
— А пра што Кіці будзе са мною размаўляць?
— Табе спадабаецца.
— Адкуль мне ведаць?
— Паслухай, мужык...
— Добра-добра, адну хвілінку...
Я прадыктаваў ім усе дадзеныя. Павісла досыць доўгая паўза, пакуль яны правяралі маю крэдытку. Потым я пачуў голас:
— Салют, зайчык, гэта Кіці!
— Прывітаньне, Кіці, я — Нік.
— О-о-о, у цябе такі сэксуальны голас! Я ўжо пачынаю ўзбуджацца.
— He, у мяне не сэксуальны голас.
— Вой, ты такі сарамяшка!
— He, Кіці, я не сарамяшка...
— Ведаеш, я пачуваюся так блізка да цябе! Быццам я скруцілася абаранкам у цябе на каленях. I гляджу на цябе зьнізу вачыма. У мяне вялікія блакітныя вочы. Вось ты нахіляесься бліжэй, быццам хочаш мяне пацалаваць!
— Гэта бздура, Кіці, я сяджу тут адзін, жлукчу скотч і слухаю дождж.
— Паслухай, Нікі, проста ўключы сваю фантазію. Расслабся, і сам зьдзівісься, як шмат мы можам зрабіць разам. Табе падабаецца мой голас? Ты не знаходзіш яго трохі... э... сэксуальным?
— Ну, хіба што трохі, але ня больш. Ты размаўляеш так, быццам прастудзілася.Ты прастудзілася?
— Нікі, Нікі, хлопчык мой, якое прастудзілася? Я ўся гару!
— Што?
— Я сказала, я ўся гару! Якая можа быць прастуда?
— А размаўляеш усё адно як прастуджаная. Ты, відаць, зашмат курыш.
— Я куру толькі адну рэч, Нікі!
— I што ж гэта, Кіці?
— А ты не здагадваесься?
— He...
— Паглядзі ўніз, Нікі.
— Добра.
— I што ты бачыш?
— Чарку. Тэлефон...
— Што яшчэ, Нікі?
— Свае чаравікі...
— Нікі, а што там тырчыць такое вялікае, пакуль ты са мною размаўляеш?
— А, гэта! Гэта мой жывот!
— Так, Нікі, ты ня проста гавары са мною — слухай мой голас, уяві мяне ў сябе на каленях, мая сукенка крыху задралася, агаліўшы калені
й сьцёгны. У мяне доўгія бялявыя валасы.Яны струменяцца мне на плечы. Уяві сабе гэта, Нікі, давай жа...
— Добра...
— Так, і што ты цяпер бачыш?
— Тое самае: тэлефон, свае чаравікі, шклянку, жывот...
— Нікі, ты дрэнны хлопчык! Прыйдзецца прыйсьці й адлупцаваць цябе! Або я нават дам табе адлупцаваць сябе!
— Што?
— Залупіць, залупіць, Нікі!
— Кіці...
— Ну?
— Можна, я адыду на хвілінку? Мне трэба ў лазенку.
— Вой, Нікі, я нават ведаю, што ты хочаш там рабіць! Але табе зусім не абавязкова ісьці для гэтага ў лазенку — можаш зрабіць гэта проста за тэлефонам, размаўляючы са мною!
— He, Кіці, не магу. Я хачу пісаць.
— Нікі, — сказала яна, — наша размова скончана!
Яна кінула слухаўку.
Я пайшоў у лазенку й памачыўся. I ўвесь гэты час я чуў дождж. Увогуле размова выйшла досыць паршывая, але прынамсі яна адцягнула мяне ад Чырвонага Вераб'я ды іншых спраў. Я спусьціў ваду, вымыў рукі, паглядзеў у люстэрка, падміргнуў сабе й вярнуўся да скотчу.

I вось наступнага дня я зноўку ў сябе на офісе. Я нічога не дасягнуў і ўвогуле пачуваўся досыць дзярмова. Я таптаўся на месцы, як, зрэшты, і ўвесь астатні сьвет. Усе мы проста бадзяемся, чакаем сьмерці й мімаходзь спраўляем свае дробныя патрэбы, каб забіць час. А некаторыя з нас не спраўляюць і дробных патрэбаў. Усе мы гародніна. I я сярод яе. Ня ведаю, якім відам гародніны
я быў. Я пачуваўся рэпаю. Я запаліў сігару, зрабіў зацяжку і прыкінуўся, быццам ведаю, якога хрэна.
Зазваніў тэлефон. Я падняў.
— Алё?
— Містэр Білэйн, мы абралі вас адным з нашых пераможцаў. Вашым прызам можа стаць тэлевізар, вандроўка ў Самалі, пяць тысяч даляраў або складаны парасон. Мы даём вам бясплатны пакой і сьняданак. Усё, што ад вас патрабуецца, гэта наведаць адзін з нашых сэмінараў, дзе мы запрапануем вам неабмежаваны выбар нерухомасьці...
— Чуеш, дружа? — перабіў я.
— Так, сэр?
— Ідзі трахні хамяка!
Я павесіўслухаўку.Утаропіўсяўтэлефон. Жахлівая хрэнь. Але празь яе можна пазваніць 911. Усякае бывае.
Мне трэба адпачынак. Мне трэба пяць жанчын. Мне трэба вычысьціць серу з вушэй. Мне трэба памяняць у машыне аліву. Я так і не запоўніў падаходнаедэклярацыі.Умаіхакулярах адламалася дужка. У кватэры завяліся мурашы. Мне трэба счысьціць з зубоў налёт. На чаравіках сыцерліся абцасы. У мяне бессань. Скончылася страхоўка на машыну. Я рэжуся штораз, калі галюся. He сьмяяўся ўжо шэсьць гадоў. Часта хвалююся тады, калі хвалявацца няма аб чым. А калі запраўды ёсьць, я напіваюся.
Ізноў зазваніў тэлефон. Я падняў.
— Білэйн? — спытайся чыйсьці голас.
— Можа быць, — адказаў я.
— Можа быць і мой зад, — працягваў голас, — або ты Білэйн, або не.
— Ну, добра, тваё ўзяло. Я Білэйн.
— Так, Білэйн, мы чулі, ты шукаеш Чырвонага Вераб'я.
— Няўжо? Зь якіх крыніц?
— 3 вонкавых.
— Палавыя органы таксама бываюць вонкавыя. Ты ж іх часам паказваеш?
— Ня гэтым разам.
— Як хочаш, — сказаў я. — Дык пра што мы?
— Дзесяць штук, і Чырвоны Верабей твой.
— У мяне няма дзесяці штук.
— Мы можам зьвесьці цябе з тым, хто гатовы табе іх даць.
— Ідзі ты?
— Мы сур'ёзна, Білэйн. Усяго пад пятнаццаць адсоткаў. За месяц.
— Але ў мяне няма закладу.
— Ёсьць-ёсьць.
— Які ж?
— Тваё жыцьцё.
— I ўсё? Тады абмяркуйма.
— Вядома, Білэйн. Будзем у цябе на офісе. Празь дзесяць хвілін.
— Як я даведаюся, што гэта вы?
— Мы табе скажам.
Я павесіў слухаўку.
Празь дзесяць хвілін у дзьверы пастукалі. Моцна пастукалі. Ледзь ня
высадзілі мне дзьверы. Я праверыў рэвальвэр у шуфлядцы. На месцы, красун. I аголены.
— Адчынена, блін, уваходзьце!
Дзьверы расчыніліся. Сьвятло засланіла вялізнае цела. Гарыла з сігараю і ў ружовым гарнітуры. Поруч — дзьве меншыя макакі.
Я махнуў яму на крэсла. Ён сеў, запоўніўшы яго цалкам. Ножкі крэсла далі крэн. Макакі сталі абапал.
Гарыла рыгнула, трохі нахілілася ў мой бок.
— Мяне зваць Сандэрсан, — сказаў ён, — Гары Сандэрсан. А гэта, — ён хітнуў галавой у бок свае сьвіты, — мае хлопцы.
— Сыны ці што?
— Проста хлопцы.
— А-а-а.
— Мы патрэбныя табе.
— Угу.
— Чырвоны Верабей.
— Вы зьвязаныя з той бабай і ейным вырадкам, што днямі звалілі з кватэры?
— Я ня зьвязаны ні зь якай бабай. Яны патрэбныя мне толькі для аднаго.
— Для чаго ж?
— Каб вылізваць мне палубу.
Макакі захіхікалі. Ім падалося гэта дасьціпным.
— Ня думаю, — сказаў я, — што гэта дасьціпна.
— А нас не калыша, — сказаў Сандэрсан, — што ты думаеш.
— Тады ўсё ясна, — сказаў я. — Ну, што там з Чырвоным Вераб'ём?
— Дзесяць штук.
— Я ўжо казаў, у мяне іх няма.
— А я казаў, у нас ёсьць Пазыкадаўца, які гатовы табе іх даць на выгадных умовах, пад пятнаццаць адсоткаў за месяц.
— Добра. Хто Пазыкадаўца?
— Мы.
— Вы?
— Мы, Білэйн. Мы даём табе грошы, ты іх вяртаеш. Потым штомесяц выплачваеш нам пятнаццаць адсоткаў, пакуль не адшкадуеш усяе
пазыкі. Табе трэба толькі падпісаць гэты аркуш. Ніякіх рэальных грошай увогуле ня будзе. Мы пакінем іх у сябе, так будзе надзейней.
— А за гэта...
— Мы аддаём табе Чырвонага Вераб'я проста ў рукі.
— Скуль мне ведаць?
— Ведаць што?
— Што вы аддасьцё мне Чырвонага Вераб'я?
— Табе прыйдзецца нам паверыць.
— Я так і думаў, што вы гэта скажаце.
— Значыць, не, Білэйн?
— Што не?
— Ты ня верыш нам.
— Атож. Лепей вы паверце мне.
— У сэнсе?
— Сьпярша аддайце мне Чырвонага Вераб'я.
— Ча? Мы табе што — лялечны тэатар?
— Ага...
— He разумнічай, Білэйн.Ты маеш верыць нам, калі хочаш пабачыць Чырвонага Вераб'я. Гэта твой адзіны шанец. Падумай пра гэта. Даём табе содні.
— Добра, я падумаю.
— Думай, Білэйн, — гарыла ў ружовым гарнітуры ўстала. — Як надумаеш, дай нам знаць. У цябе содні. Потым угода скасоўваецца. Назаўсёды.
— Добра, — адказаў я.
Ён павярнуўся, і адна з макакаў кінулася наперад, каб адчыніць дзьверы. Другая стаяла й сачыла за мною. Потым яны выйшлі. А я застаўся сядзець. Зьбіты з тропу. Вось дык узычылі. А гадзіньнік цікаў. Якога хрэна. Я палез у шуфлядку па гарэлку. Пара было паабедаць.

I што цяпер рабіць? Я так расхваляваўся, што заснуў проста за сталом. Калі прачнуўся, ужо сьцямнела. Я падняўся, надзеў плашч, капялюш і выйшаў. Залез у машыну і праехаў пяць міляў на захад. Проста так. Потым спыніўся ды агледзеўся. Акурат насупраць быў бар. «Аід», казала нэонавая шыльда. Я вылез з машыны, зайшоў у бар. Там сядзела пяць чалавек. Пяць міляў, пяць чалавек.
Наўкол адны пяцёркі. Там былі бармэн, нейкая цялушка і трое худых нягеглых хлопцаў. Валосьсе быццам гуталінам намазанае. Яны курылі доўгія цыгарэты й шчэрыліся на мяне, на ўсё. Цялушка была ў адным канцы бару, хлопцы — у другім, бармэн стаяў пасярэдзіне. Я нарэшце прыцягнуў ягоную ўвагу, узяўшы папяльнічку і двойчы кінуўшы яе на стойку. Ён міргнуў і пакрочыў да мяне. Галава як у жабы. Адно што ня скоча. Ён прачыкіляў да мяне, стаў насупраць.
— Скотч і ваду, — сказаў я.
— Ваду наліць у скотч?
— Я сказаў: «Скотч і ваду».
— Га?
— Скотч і асобна ваду, калі ласка.
Трое хлапцоў глядзелі на мяне. Той, што пасярэдзіне, спытаўся:
— Гэй, старчо, хочаш адчуць боль?
Я зірнуў на яго і ўсьміхнуўся.
— Мы робім балюча за так, — сказаў той, што пасярэдзіне. Усе трое ашчэрыліся, яны не пераставалі шчэрыцца.
Вярнуўся бармэн з маім скотчам і вадою.
— Пайду вып'ю з твае чаркі, старчо, — сказаў той самы хлапец.
— Толькі дакраніся да мае чаркі, і я раздушу цябе, як сухое гаўно.
— Вой-вой-вой, — сказаў ён.
— Вой, — сказаў другі.
— Вой, — сказаў трэці.
Я выпіў скотч і забіў на ваду.
— Старчо думае, што ён хвацкі, — сказаўтой, што пасярэдзіне.
— Можа, пайсьці праверыць, наколькі ён хвацкі, — сказаў другі.
— Ага, — сказаў трэці.
Госпадзе, якія яны ўбогія. Як і ўсе наўкол. Нічога новага, сьвежага. Адна гніль і мярцьвячына. Як у кіно.
— Прынясі тое самае, — сказаў я бармэну.
— Скотч і ваду?
— Ага.
— Нешта гэтае старчо мяне не ўпечатляе, — сказаў той, што пасярэдзіне.
— Уражвае, — сказаў я.
— Што ўражвае?
— Старчо мяне ня ўражвае.
— Значыць, ты з намі згодны?
— Проста папраўляю. I спадзяюся, што раблю гэта сёньня апошні раз.
Вярнуўся бармэн з маім бухлом. Потым зьнік.
— Можа, сраку табе паправіць? — сказаў найактыўнейшы.
Я прапусьціў гэта міма вушэй.
— Можа, нацягнуць яе табе на галаву? — сказаў іншы.
Што за ўбогія людзішкі. Па ўсёй зямлі. I плодзяцца, як тараканы. Жахлівае відовішча. Зямля кішыць імі.
— Можа, даць табе пасмактаць морквачку? — сказаў адзін зь іх.
— Можа, ён хоча пасмактаць тры морквачкі адразу? — сказаў іншы.
Я прамаўчаў. Накаціў скотчу, запіў вадой, кіўнуў на заднія дзьверы.
— Глядзі, ён хоча з намі выйсыці!
— Відаць, захацелася нашых морквачак!
— Хадзем праверым!
Я рушыў да задніх дзьвярэй. Пачуў іхнія крокі за сьпінаю. Затым пачуў, як шчоўкнуў выкідны нож. Я рэзка павярнуўся й выбіў нагою яго з рук. Потым секануў даланёю за вухам. Хлапец упаў, я пераступіў празь яго. Астатнія двое разьвярнуліся й далі цягу. Прабеглі праз увесь бар і выскачылі празь пярэднія дзьверы. Я ня стаў іх даганяць. Вярнуўся
да паваленага. Ён усё яшчэ быў бяз памяці. Я закінуў яго на плячо й вынес надвор. Паклаў яго наўзнак на лаўку ля аўтобуснага прыпынку. Потым сьцягнуў зь яго чаравікі, выкінуў у рышток. Гаманец таксама. Тады вярнуўся ў бар, падабраў выкідны нож, палажыў у кішэнь, сеў на свой зэдлік, замовіў яшчэ выпіўкі.
Я пачуў, як кашлянула цялушка. Яна падкурвала цыгарэту.
— Містэр, — сказала яна, — мне спадабалася. Мне падабаюцца запраўдныя мужчыны.
Я прамаўчаў.
— Я Трахея.
Яна ўзяла сваю шклянку й падсела да мяне. Занадта надушаная,
а памады столькі, што магло б хапіць на тыдзень.
— Мы маглі б пазнаёміцца бліжэй, — сказала яна.
— Ня варта, выйдзе адно глупства.
— Што прымушае цябе так думаць?
— Досьвед.
— Можа, ты сустракаў ня тых жанчын?
— Можа, я прыахвоціўся да гэтага.
— Я магла б быць той самай.
— А як жа ж.
— Пачастуй мяне.
Якраз прынесьлі маю выпіўку.
— Налі Трахеі таксама, — сказаў я бармэну.
— Джын з тонікам, Бобі...
Бобі зачыкільгаў прэч.
— Ты не сказаў, як цябе зваць, — прасюсюкала яна.
— Дэвід.
— Прыкольна. Я ведала аднаго Дэвіда.
— I што зь ім стала?
— Ня памятаю.
Трахея прыціснулася да мяне бачком. Яна важыла на кіляў дзесяць больш, чым трэба.
— Ты мілы.
— Чаму?
— Ну, ня ведаю, — яна замялася. — Я табе падабаюся?
— Ну, ня тое каб вельмі.
— А дарма. Я незвычайная.
— Праўда? Устаеш зь левай нагі?
— He, але ад мяне ўстае штосьці іншае.
— Што б гэта магло быць?
— А ты быццам ня ведаеш?!
— He.
— Тады адгадай.
— Валасы?
— Жартаўнік.
— Мне гаварылі.
Прынесьлі ейную выпіўку. Яна прыгубіла.
Чым больш я на яе глядзеў, тым менш яна мяне прываблівала.
— Трасца, — сказала яна, — дзе мая запальнічка?
Яна расшпіліла торбачку й пачала выцягваць адтуль усё без разбору. Адкрывачку для піва. Тры пама-
ды рознага колеру. Жуйку. Сьвісток. I... што?
— Знайшла! — сказала яна, вывуджваючы запальнічку.
Дастала цыгарэту, закурыла.
— Што там за штука?
Дзе?
— Там. На стойцы.Такая чырвоная.
Я паказаў пальцам.
— А, гэта мой верабей.
— Ён жывы? Ён быў жывы? Раней?
— Ды не, дурненькі. Гэта чучала. Я купіла яго сёньня ў заакраме. Для сваёй кіскі. Гэта кіскін верабей. Кіскі іх любяць.
— Чорт, забяры яго.
— Дэвідзе, ты так расхваляваўся! Птушкі цябе ўзбуджаюць?
— Толькі Чырвоны Верабей.
— Хочаш яго сабе?
— He, дзякуй.
— У мяне дома ёсыць яшчэ парачка такіх вераб'ёў. Заразом пабачыш маю кіску.
— He, дзякуй, Трахея. Мне ўжо трэба йсьці.
— Ну, добра, Дэвідзе, але ты сам ня ведаеш, што губляеш.
Я падняўся, прайшоў уздоўж стойкі, кінуў бармэну пару купюр і выйшаў прэч. Падшыванца ўжо не было на лаўцы. Я сеў у машыну, рушыўся і ўліўся ў паток. Было каля дзесяці вечара. Сьвяціў месяц, і маё жыцьцё паціху кацілася ў нікуды.
47
Наступнага дня я сядзеў у офісе. Дзьверы з шумам расчыніліся — і ўвайшоў Гары Сандэрсан зь дзьвюма макакамі. Гэтым разам на ім быў сьветла-пурпуровы гарнітур. Вычварэнскі густ. Я ведаў адну цялушку, яна таксама вечна апраналася ў які-небудзь дзікі колер. Пойдзем, бывала, у рэстарацыю пад'есыці, і ўсе толькі й робяць, што паварочваюцца ды вытрашчаюцца на яе. Хоць глядзець,
у прынцыпе, не было на што. Нават з бадуну і з трохдзённым шчаціньнем я выглядаў лепей за яе. Але вернемся да Сандэрсана...
— Ну што, чмошнік, — сказаў ён, — твае содні мінулі. Усё яшчэ доіш свайго бычка або нешта-такі надумаў?
— Даю свайго бычка.
— Табе патрэбны Чырвоны Верабей ці не?
— Патрэбны. Але вы, чувакі, нагадваеце мне адных тыпаў, што абдурылі маю цётку з Ілінойсу.
— Тваю цётку? Што яшчэ, бля, за цётка?
— У яе працякаў дах.
— Няўжо?
— Але. Тыя тыпы прыйшлі й сказалі, што адрамантуюць ёй дах, маўляў, у іх ёсьць новы супэргермэтык. Яны прымусілі яе падпісаць паперу, далі чэк, а потым палезьлі Ha­ra ру.
— На якую яшчэ гару, чмошнік?
— У сэнсе на дах. Яны залезьлі нагару ды аблілі ўвесь дах спрацаванай аліваю. А потым звалілі. Калі наступнага разу пайшоў дождж, гэта ўсё працякло ўсярэдзіну: і вада, і аліва. Папсавала маёй цётцы ўсю хату.
— Ты ня гоніш, Білэйн? У мяне аж грэбанае сэрца разрываецца! А цяпер да справы! Табе патрэбны Чырвоны Верабей або ты хочаш, каб мы пайшлі?
— Вы зьбіраецеся пазычыць мне дзесяць штук, так? Каторых я нават не атрымаю ды яшчэ буду выплачваць вам пятнаццаць працэнтаў штомесяц? Ёсьць яшчэ арыгінальныя прапановы? Ды вы падумайце самі: вы на маім месцы ўзяліся б на гэты адстой?
— Білэйн, — Сандэрсан ашчэрыўся, — калі я магу за штосьці дзякаваць гэтаму сьвету, дык гэта за тое, што я не на тваім месцы.
Абедзьве макакі ўсьміхнуліся.
— Ты сьпіш з гэтымі чувакамі, Сандэрсан?
— Сплю? Бля, штозначыць«сплю»?
— Сьпіш. Заплюшчваеш вочы. Далонь пад шчочку. I ўсё такое.
— Прыкончыць бы цябе, Білэйн, каб ад цябе засталося ня больш, чым ад бзьдзюхні ў пустой царкве!
Абедзьве макакі захіхікалі.
Я ўдыхнуў, выдыхнуў. Я адчуў, што чамусьці пачынаю злавацца. Але са мною такое часта бывае.
— Значыць, Сандэрсане, ты кажаш, што можаш аддаць мне Чырвонага Вераб'я проста ў рукі?
— Менавіта.
— Ну, тады палезь у сраку!
— Што?
— Я сказаў: «Палезь у сраку!»
—Ды штозтабой, Білэйн? Пачынаеш злавацца?
— Ага, акурат...
— Хвілінку...
Сандэрсан сабраў сваіх макак вакол сябе. Я мог чуць, як яны гудуць і шчабечуць. Потым зграя рассыпалася.
Сандэрсан выглядаў сур'ёзна.
— Гэта твой апошні шанец, чмошнік.
— Што?Які?
— Мы вырашылі аддаць табе пташку за пяць штук.
— Тры.
— Чатыры штукі, і баста.
— Дзе вашы хрэнавы паперы?
— 3 сабою...
Ён палез у пінжак і кінуў іх на стол. Я паспрабаваў прачытаць. Суцэльны юрыдычны жаргон. Я мусіў падпісаць пазыковае забавязаныне перад «Акмэ-ліквідатарамі». Пятнаццаць
адсоткаў за месяц. Гэта я зразумеў. I там было штосьці яшчэ.
— Але тут усё яшчэ стаіць лічба ўдзесяць штук.
— А, містэр Білэйн, гэта лёгка паправіць, — сказаў Сандэрсан. Ён схапіў паперы, закрэсьліўлічбу дзесяць, напісаў зьверху «чатыры», расьпісаўся. Шпурнуў паперы назад на стол.
— А цяпер падпішы...
Я знайшоў асадку. I зрабіў гэта. Я падпісаў гэты сраны дагавор.
Сандэрсан выхапіў у мяне паперы і паклаў іх назад у пінжак.
— Вялізны дзякуй, містэр Білэйн. Прыемнага дня.
Ён і ягоныя макакі рушылі да выхаду.
— Гэй, а дзе Чырвоны Верабей?
Сандэрсан спыніўся, павярнуўся.
— А, — сказаў ён.
— Бэ.
— Чакай нас заўтра а другой гадзіне дня на Цэнтральным рынку.
— Ён вялікі. Дзе канкрэтна?
— У мясным аддзеле. Стой каля сьвіных галоваў. Мы цябе знойдзем.
— Сьвіных галоваў?
— Але. Мы цябе знойдзем.
Яны разьвярнуліся й выйшлі прэч. А я застаўся сядзець, гледзячы ў сьцяну. У мяне было цьмянае прадчуваньне, што мяне кінулі.

I вось а другой гадзіне дня я быў на Цэнтральным рынку. Знайшоў мясны аддзел і стаў каля сьвіных галоваў. Іх чарапы глядзелі на мяне дзіркамі заміж вачэй. Я сустрэў іхны позірк, пыхнуў сігараю. Так шмат сумнага вакол. Жабракі вараць з гэтых чарапоў суп.
Я падумаў, што мяне ўсё-такі аблімонілі. Мусіць, гэтыя чувакі ніколі ня зьявяцца.
Да мяне ішоў нейкі жабрак. Увесь у лахманах. Калі ён падышоў бліжэй, я загаварыў зь ім:
— Гэй, сябрук, будзе бакс на піва? A то ў мяне язык ужо вывал ьваецца...
Небарака разьвярнуўся й пайшоў прэч. Часам я падаю, а часам не. Усё залежыць, зь якой нагі я ўстану з раніцы. А мо й не ад гэтага. Хто ведае?
Грошай усё адно на ўсіх ня хопіць. Ніколі не хапала. I я ня ведаў, што з гэтым рабіць.
Ітутя пабачыўіх.Сандэрсана іягоных макакаў. Яны шыбавалі да мяне. Сандэрсан усьміхаўся і нёс у руках штосьці, накрытае анучаю. Выдавала на птушыную клетку. Значыць, усёткі птушыная клетка?
I вось яны спыніліся наўпроць мяне. Сандэрсан паглядзеў на сьвіныя галовы.
— Білэйн, радуйся, што ты не сьвіная галава.
— Чаму?
— Як чаму? Сьвіная галава ня можа трахацца, есьці цукеркі ды глядзець тэлевізар.
— Што ў цябе пад анучаю, Сандэрсан?
— Адна штука для цябе, даражэнькі, табе спадабаецца.
— Ага, — сказала адна з макакаў.
— Угу, — сказала другая.
— Гэтыя хлопцы заўсёды з табой пагаджаюцца, Сандэрсане?
— Ага, бо іначай — сьмерць.
— А нам жыць хочацца, — сказала адна з макакаў.
— Да старасьці, — сказала другая.
— Карацей, Сандэрсан, што ў клетцы?
— А, гэта клетка не для цябе, гэта клетка пустая.
— Ты хочаш уперці мне пустую клетку?
— Гэта вутка, Білэйн.
— Навошта вам вутка?
— Проста нам падабаецца жартаваць. Мы жартаўлівыя.
— Выдатна. I дзе запраўдная клетка?
— На пярэднім сядзеньні тваёй машыны.
— Маёй машыны? Як вы...
— А, мы зубы зьелі на такіх штуках, Білэйн.
— Але чаму ты сказаў, што мне спадабаецца?
— Спадабаецца што?
— Клетка, што ў цябе ў руках. Ты сказаў, яна мне спадабаецца, і твае тапачкі падтакнулі.
— Гэта быў жарт. Мы любім жартаваць. Гэта была сьвецкая размова.
— Сьвецкая размова? Колькі можна жартаваць? Калі вы ўжо пяройдзеце да справы?
— Пярэдняе сядзеньне твае машыны, Білэйн. Правер. А мы пайшлі. Яшчэ перасячомся. Празь месяц.
Яны пакрочылі прэч. А я застаўся сам-насам са сьвінымі галовамі.
Добранькі гандаль. Я пайшоў адтуль і рушыў на стаянку. Ідучы, я пабачыў апівоха, ён стаяў з апушчанаю галавою, прыпёршыся да сьцяны. Яго атакавалі мухі. Я прытармазіў і сунуў яму ў кішэнь бакс.
Потым я апынуўся на стаянцы. Падышоў да машыны, залез. Там была яшчэ адна птушыная клетка, накрытая анучай. Я праверыў, ці зачыненыя вокны. Потым зрабіў глыбокі ўдых і сарваў анучу. Там была птушка. Чырвоная. Я прыглядзеўся. He верабей. Гэта была канарэйка, пафарбаваная ў чырвоны колер. Вось жа...
Маглі б ужо знайсьці вераб'я і пафарбаваць яго ў чырвоны. He ж, пафарбавалі сраную, блядзь, канарэй-
ку. I ня выпусьціш яе цяпер. Падохне з галадухі. Прыйдзецца пакінуць у сябе. Усё, укляпаўся.
Пішы прапала.
Язавёўмашыну і выехаўса стаянкі. Забіўшы на сьветлафоры, выскачыў на шашу. Раптам я пачуў ціхі гук. Дзьверцы клеткі адчыніліся, і птушка вылецела вонкі. Яна пачала кідацца па салёне. Чырвоная канарэйка. Чувак на суседняй паласе заўважыў гэта й зарагатаў. Я паказаў яму фак. Ягоны твар сказіла злосная грымаса. Я пабачыў, што ён кудысьці палез рукой. Ён апусьціў шыбу, нацэліўся на мяне пісталетам і стрэліў. Стралок ён быў паршывы. Бо схібіў. Але я адчуў вецер ад кулі, што прайшла
міма майго носа. Птушка па-ранейшаму кідалася, і я даў газу. У кожнай шыбе цяпер было па адтуліне: адна — уваходная, другая — выходная. Я ня стаў азірацца. Прыгнуўся. He падымаўся, пакуль не дапяў да свайго зьезду. I толькі тады аглянуўся. Мой знаёмы зьнік. I тады я адчуў на сабе птушку. Яна сядзела ў мяне на галаве. Я адчуваў, што яна там. I тут яна аблягчылася. Я адчуваў, як падаюць на мяне ейныя какашкі.
Ня вельмі добры дзень.
Ня надта ўдачны для мяне, трасца яго бяры.

Я сядзеў у офісе. Здаецца, была серада. Ніякіх новых спраў. Я ўсё яшчэ мурыжыўся з Чырвоным Вераб'ём, пралічваў свае хады. Адзінае, што прыходзіла на цям, гэта зьехаць з гораду да канца месяца.
Ну, не. Хрэн яны выкураць мяне з Галівуду. Я і ёсьць Галівуд, ці ўсё, што ад яго засталося.
У дзьверы пастукалі, вельмі акуратна.
— Ara, — сказаў я, — заходзьце ўжо.
Дзьверы адчыніліся, і ўвайшоў мужычок, апрануты ва ўсё чорнае: чорныя чаравікі, чорны гарнітур, нават чорная кашуля. Толькі гальштук быў зялёны. Жаўтавата-зялёны. Ягоная гарыла маячыла ззаду. Адно ў гарылы больш мазгоў.
— Я Джоні Тэмпл, — сказаў мужычок, — а гэта мой памагаты, Люк.
— Люк, значыць? I чым ён займаецца?
— Тым, чым я скажу.
— Чаму б вам не сказаць яму пайсьці?
— У чым справа, Білэйн, табе не падабаецца Люк?
— А мае?
Люк зрабіў крок наперад. Ягоны твар пачаў скажацца, ён выглядаў так, быццам зараз расплачацца.
— Я табе не падабаюся, Білэйн? — спытаўся Люк.
— Люк, не пачынай, — сказаў Тэмпл.
— Ага, не пачынай, — сказаў я.
— А табе я падабаюся, Джоні? — спытаўся Люк.
— Вядома, вядома! А цяпер, Люк, пайдзі стань перад дзьвярыма і нікога не ўпускай і не выпускай.
— Цябе таксама?
— У сэнсе, Люк?
— Цябе таксама не ўпускаць і не выпускаць?
— He, Люк, мяне можаш упускаць і выпускаць. Але нікога іншага. Пакуль я табе не скажу.
— Добра.
Люк адышоўся й загарадзіў сабою дзьверы.
Тэмпл падцягнуў крэсла, сеў.
— Я ад Акмэ-ліквідатараў. Мяне паслал і ўвесьці цябе ў курс справы. Наш гандлёвы агент, Гаралд Сандэрсан...
— Гандлёвы агент? Гэта ён вось гандлёвы агент?
— Адзін з нашых найлепшых.
— Хто б сумняваўся, — сказаў я, — гляньце сюды!
Я паказаў пальцам на клетку, якая вісела ў куце. Унутры сядзела чырвоная канарэйка.
— Ён прадаў мне вось гэта, — сказаў я.
— Гары мог бы прадаць шкуру жывога мядзьведзя, — сказаўТэмпл.
— Напэўна, ужо прадаў.
— Гэта ня мае значэньня. Наша задача — увесьці цябе ў курс справы.
— Або зьбіць з курсу?
— Ня сьмешна, Білэйн. Мы пазычылі табе чатыры штукі пад пятнаццаць працэнтаў за месяц. Гэта шэсьцьсот баксаў. Перш чым іх спагнаць, мы хочам пераканацца, што ты ўсё зразумеў.
— А што, калі не?
— Мы спаганяем заўсёды, містэр Білэйн, так ці іначай.
— Ламаеце ногі,Тэмпле?
— Нашы мэтады розьняцца.
— Дапусьцім, вашыя мэтады не падзейнічалі. Станеце вы забіваць чалавека за чатыры штукі і працэнты?
Тэмпл выцягнуў пачак цыгарэтаў, дастаў адну, прыкурыў ад запальнічкі. Марудна зацягнуўся й выдыхнуў.
— Ты стамляеш мяне, Білэйн...
I дадаў:
— Люк...
— А, Джоні?
— Бачыш вунь тую чырвоную птушку ў клетцы?
— Ага, Джоні.
— Люк, я хачу, каб ты падышоў да клеткі, дастаў яе і зьеў жыўцом.
— Ага, Джоні.
Люк рушыў да клеткі.
— ГОСПАДЗЕ, ТЭМПЛ, СПЫНІ ЯГО! СПЫНІ ЯГО! — закрычаў я.
— Люк, — сказаў Тэмпл, — я перадумаў, я больш не хачу, каб ты еў яе жыўцом.
— Мне спачатку яе падсмажыць, Джоні?
— He, не, проста пакінь яе ў спакоі. I вярніся да дзьвярэй.
— Добра, Джоні.
Тэмпл паглядзеў на мяне.
— Як бачыш, Білэйн, так ці іначай нам прыходзіцца спаганяць грошы. I калі адзін спосаб не працуе, мы зьвяртаемся да іншага. Мы мусім заставацца на плаву. Нас ведае ўвесь горад. Наша рэпутацыя прызнаная
паўсюль. I мы ня можам дазволіць камуці чаму-небудзь сапсаваць яе. Я хачу, каб ты зарубіў гэта сабе на носе.
— Думаю, я зарубіў, Тэмпл.
— Цудоўна. Першая выплата — праз 25 дзён. Цябе ўвялі ў курс справы.
Тэмпл падняўся, усьміхнуўся.
— Прыемнага дня, — сказаў ён.
Ён павярнуўся.
— Усё, Люк, можаш адчыняць дзьверы, мы ідзём.
Люк падпарадкаваўся. Тэмпл азірнуўся й апошні раз паглядзеў на мяне. Ён больш не ўсьміхаўся. Потым яны выйшлі.
Я падышоў да клеткі, паглядзеў на сваю чырвоную канарэйку. Частка
фарбы ўжо пачала аблазіць, скрозь яе сьвіцеўся прыродны жоўты колер. Добрая птушка. Яна глядзела на мяне, а я глядзеў на яе. Потым яна ціха цырыкнула, і чамусьці ад гэтага мне стала лепей. Мне лёгка дагадзіць. Бяда ня ў гэтым, а ва ўсім астатнім сьвеце.
50
Я вырашыў пайсьці да сябе і прапусыціць пару шклянак. Мне трэба было падумаць. Я зайшоў у тупік — і з Чырвоным Вераб'ём, і з уласным жыцьцём. Я пад'ехаў да дома, прыпаркаваўся, вылез з машыны. Трэба зьехаць з гэтай кватэры. Ужо пяць гадоў як тут жыву. Зьвіў сабе гнязьдзечка, так бы мовіць, толькі нічога ня выседзеў. Зашмат людзей ведае, дзе я жыву. Я падышоў да дзьвярэй,
адамкнуў іх. Штурхнуў, але яны ў штосьці ўперліся. Гэта было цела. Там валялася нейкая баба. He, халера, гэта была надзіманая лялька, адна з тых надзіманых хрэняў, зь якімі некаторыя мужыкі займаюцца любоўю. Толькі ня я, чувакі.
Баба была цалкам надзьмутая. Я падняў яе ды аднёс на канапу. I тут я заўважыў надпіс вакол ейнай шыі: «Білэйн, кінь Чырвонага Вераб'я, a то станеш гумовы, як гэтая пілотка».
Мілая цыдулка. Значыць, у мяне быў госьць. Хтосьці, хто ня хоча, каб я займаўся гэтай справаю. I гэта мяне абнадзеіла. Чырвоны Верабей мусіць запраўды існаваць — такіх запісак
проста так ня пішуць. Застаецца толькі напасьці на сьлед. А ён мае быць. Надта шмат адбываецца цёрак вакол гэтага Вераб'я. Магчыма, я наблізіўся да чагосьці вялікага. Чагосьці ў міжнародным маштабе. Ці нават у пазазямным? Чырвоны Верабей. У рот мне ногі, гульня стае ўсё цікавейшай. Я наліў сабе як сьлед, умазаў. I тут зазваніў тэлефон. Я зьняў.
— Алё?
— Як маесься, Попка?
У мяне па сьпіне прабег мароз. Гэта была адна з маіх былых, Пэні. Апошні раз я бачыў яе гадоў пяць таму, пасьля нашага разводу, яна ўцякла з адным круп'е з Лас-Вэгасу, Сэмі, па-мойму.
— Выбачайце, мадам, вы памыліліся нумарам.
— Я пазнала твой голас, Попка. Як жытка?
Яна заўсёды мяне так называла. Абсалютна беспадстаўна.
— Паршыва, — сказаў я.
— Табе патрэбная кампанія.
— He.
— Ты ніколі ня ведаў, чаго ты хочаш, Попка.
— Можа быць, але я добра ведаю, чаго я не хачу.
— Я зараз зайду.
— He.
— Я ўжо ўнізе. Званю з фае.
— Дзе Сэмі?
— Хто?
— Сэмі.
— А, гэты... Чуеш, я зараз зайду.
Пэні павесіла слухаўку. Я пачуваўся жахліва, быццам хтосьці абліў мяне гаўном. Я асушыў чарку й наліў яшчэ. I тут пачуўся стук у дзьверы. Я адчыніў. Гэта была Пэні, яна пастарэла на пяць гадоў і пацяжэла на трынаццаць кіляў. Яна ўсьміхнулася жахліваю ўсьмешкаю.
— Рады мяне бачыць? — спыталася яна.
— Заходзь, — сказаў я. Яна прайшла за мной у іншы пакой.
— Налі мне выпіць, Попка!
— Ага...
— Э... а гэта што та кое?
— LUto?
— Вунь тая гумовая штука. Гумовая жанчына.
— Гэта надзіманая лялька.
— Карыстаесься?
— Пакуль што не.
— Тады што яна тут робіць?
— Ня ведаю. Трымай выпіўку.
Пэні скінула ляльку на падлогу і села з сваёй чаркаю. Умазала.
— Я сумавала, Попка.
— Сумавала па чым?
— Ну, па ўсякай дробязі.
— Напрыклад?
— Так адразу ня ўспомніць.
Яна дапіла выпіўку, пільна паглядзела на мяне, усьміхнулася.
— Мне трэба трохі грошай, DonKa. Сэмі зваліў, забраўшы ўсё, што ў мяне было.
— Хварэю на кішэнь, Пэні. Адзін чувак убайдосіць мяне, калі я не заплачу яму адсоткаў з пазыкі.
Я пайшоў на кухню, наліў яшчэ дзьве чаркі, вярнуўся.
— Ну, хоць колькі, Попка.
— Госпадзе, ды няма ў мяне.
— Я вазьму за шчаку. Памятаеш, у мяне добра выходзіла?
— Паслухай, у мяне ёсьць толькі дваццаць баксаў. На...
Я дастаў грошы і працягнуў ёй.
— Дзяк...
Пэні засунула іх сабе ў гаманец. Мы сядзелі й пацягвалі выпіўку.
— Мы няблага бавілі разам час, — сказала яна.
— Напачатку.
— Ня ведаю, мяне гэта стала прыгнятаць.
— Паслухай, мы разьвяліся, бо не змаглі паладзіць.
— Ага. Няўжо ты трахаеш гэтую ляльку?
— He, мне яе падкінулі.
— Хто?
— Ня ведаю. Хтосьці гуляецца са мною.
— Хочаш, я вазьму за шчаку?
— He.
— Можна, я застануся яшчэ выпіць?
— На доўга?
— Гадзінкі на дзьве.
— Добра.
— Дзяк, Попка.
Выходзіла яна ўжо п'яная ў дым. Я даў ёй яшчэ дваццатку на таксоўку. Яна сказала, што ёй недалёка.
Яна пайшла, а я застаўся сядзець. Потым падхапіў ляльку і ўсадзіў на канапу каля сябе. Я піў гарэлку з тонікам. Вечар стаяў ціхі. Ціхі вечар у пекле. А зямля гарэла, як трухлявае палена, поўнае тэрмітаў.
Л7
Вы сабе не ўяўляеце, як хутка могуць мінуць 25 дзён, калі ты ня хочаш, каб яны міналі.
Я сядзеў у сябе на офісе, калі дзьверы раптам расчыніліся. Гэта быў Джоні Тэмпл. Зь дзьвюма новымі макакамі.
— Акмэ-ліквідатары, — сказаў ён. — Мы прыйшлі па грошы.
— У мяне няма, Джоні.
— У цябе няма шасьцісот баксаў?
— У мяне няма і шасьцідзесяці.
Джоні ўздыхнуў:
— Прыйдзецца пакараць цябе на навуку іншым.
— То-бок? Вы што, хочаце пабіць мяне за няшчасныя шэсьцьсот баксаў?
— He пабіць, Білэйн, а прыбіць. На зусім.
— Я табе ня веру.
— Ня важна, у што ты верыш, — сказала адна з макакаў.
— Ага, ня важна, — сказала другая.
— Так, хвілінку, Джоні. Ты хочаш прыбіць мяне за шэсьцьсот баксаў? За пазыку ў чатыры штукі, якіх я нават ня бачыў? I вы так і не дасталі мне
Чырвонага Вераб'я. Як наконт мужыкоў, што вінныя вам вялікія грошы? Чаму вы ня прыб'яце іх? Чаму мяне?
— Схема простая, Білэйн. Спачатку мы валім цябе за чыстую дробязь. Потым па горадзе разносіцца чутка. I тады тыя, што вінныя нам запраўды шмат, пачынаюць страмацца. Яны думаюць: раз мы завалілі цябе за нейкія грашы, што за пекла тады чакае іх? Скеміў?
— Ага, — адказаў я, — скеміў. Толькі тут ідзецца пра маё жыцьцё. А мы размаўляем так, быццам яно нічога ня значыць.
— А яно нічога й ня значыць, — сказаў Джоні. — Гэта бізнэс. А ў бізнэсе мае значэньнетолькі прыбытак.
— Проста веры ня ймецца ў тое, што тут адбываецца, — сказаў я, высоўваючы шуфлядку.
— Рукі! — сказала адна з макакаў, падыходзячы да мяне й тыкаючы мне ў вуха пісталетам. — Гэтую штуку вазьму я!
Ён выцягнуў з шуфлядкі мой рэвальвэр.
— Таўстазады, а такі спрытны, — сказаў я.
— Ага, — ён ашчэрыўся.
— Ну, усё, Білэйн, — сказаў Джоні Тэмпл, — а цяпер пракоцімся.
— Што, пасярод белага дня?!
— Тым лепей ты будзеш відаць. Давай, падымайся!
Я падняўся з-за стала, і дзьве макакі заціснулі мяне паміж сабою. Тэмпл крочыў за намі. Мы выйшлі з офісу й рушылі да ліфта. Я працягнуў руку й сам націснуў на гузік.
— Дзякуй, чмошнік.
Прыехаўліфт.Адчынілісядзьверы. Пуста. Яны заштурхалі мяне ўсярэдзіну. Мы паехалі ўніз. У душы пустата. Першы паверх. Фае. Мы выйшлі на вуліцу. Поўна народу. Усе кудысьці ідуць. Я падумаў, мо закрычэць: «Гэй, гэтыя мужыкі зьбіраюцца мяне забіць!» Але пабаяўся, што тады яны зробяць гэта дакладна. I я пайшоў зь імі. Быў цудоўны дзень. Нарэцше мы апынуліся ля машыны. Макакі
запхалі мяне на задняе сядзеньне й селі з бакоў. Джоні Тэмпл сеў за руль. Мы выехалі на дарогу.
— Усё гэта нейкі дурны, бязглузды сон, — сказаў я.
— Гэта ня сон, Білэйн, — сказаў Джоні Тэмпл.
— Куды вы мяне везяце?
— У Грыфіт-парк, Білэйн, на невялікі пікнічок. Невялікі пікнічок на зацішнай сьцяжынцы. Паводдаль ад людзей. Толькі ты і мы.
— Блядзь, як вы можаце быць такімі бяздушнымі? — спытаўся я.
— Элемэнтарна, — адказаў Джоні, — мы такімі нарадзіліся.
— Ага, — зарагатала адна з макакаў.
Мы ехалі, а я ўсё ня мог паверыць, што гэта запраўды адбываецца. Магчыма, нічога й не адбудзецца. Магчыма, у апошні момант яны скажуць мне, што пажартавалі. Хацелі правучыць мяне. Штосьці ў гэтым духу.
I вось мы на месцы. Джоні заглушыў матор.
— Так, хлопцы, выгружайце яго. Мы ідзём на невялічкі шпацыр.
Адна з макакаў выштурхала мяне з машыны. Потым яны схапілі мяне пад рукі й пацягнулі. Джоні крочыў сьледам. Нарэшце мы выйшлі на закінутую конскую сьцяжыну. Абапал расьлі хмызы, а зьверху навісала вецьце, так што сонца было не відаць.
— Паслухайце, мужыкі, — сказаў я, — мо хопіць ужо? Скажэце, што ўсё гэта жарт, і мы пойдзем куды-небудзь выпіць.
— Гэта ня жарт, Білэйн, зараз мы прыб'ём цябе. На зусім, — адказаў Джоні.
— За шэсьцьсот баксаў. Паверыць не магу. Няўжо сьвет уладкаваны такім чынам?
— Менавіта. Мы ўсё табе патлумачылі. He спыняйся.
Мы ішлі далей. Потым Джоні сказаў:
— Вось, здаецца, неблагое месца. Павярніся, Білэйн.
Я павярнуўся. Джоні стрэліў. Чатыры разы. Проста ў жывот. Я ўпаў ніцма, але здолеў перакаціцца на сьпіну.
— Ну дзякуй, Тэмпл, — выдавіў я зь сябе.
Яны пайшлі прэч.
Ня ведаю. Пэўна, я зьнепрытомнеў. Потым зноў ачуўся. Я губляў кроў, шмат крыві.
Потым мне здалося, што я чую музыку. Музыку непаўторную. I тут сталася. Перада мною пачало штосьці вымалёўвацца, набываць форму. Яно было чырвонага-чырвонага колеру, як і музыка, непаўторна чырвонага колеру. Гэта быў ён.
ЧЫРВОНЫ ВЕРАБЕЙ.
Агромністы, зіхоткі, прыўкрасны. Такі вялікі й такі запраўдны, такі велічны й такі непаўторны.
Ён быў каля мяне. I тут — зьявілася Лэдзі Сьмерць. Яна стаяла каля Чырвонага Вераб'я. Яна, Лэдзі Сьмерць, прыгожая, як ніколі.
— Білэйн, напраўду, ты ўвязаўся ў кепскую гульню.
— Мне цяжка размаўляць, Лэдзі... Патлумачце нарэшце, што да чаго.
— Гэты твой Джон Бартан — надзвычай празорлівы чалавек. Ён адчуваў, што Чырвоны Верабей існуе, што ён запраўды дзесьці ёсьць. Што ты яго знойдзеш. I ты знайшоў. Усе астатнія: Дэжа Фаўнтын, Сандэрсан, Джоні Тэмпл — толькі эпізадычныя акторы, якія спрабавалі разьвесьці цябе на грошы. Вы з Мусо — апошнія прадстаўнікі старога Галівуду, за-
праўднага Галівуду, і таму ім стукнула ў галаву, што ў цябе да халеры грошай.
Я ўсьміхнуўся.
— Лэдзі, а што наконт той надзіманай лялькі ў мяне на кватэры?
— А, гэтай? Гэта ўсё паштар. Ён дачуўся, што ты шукаеш Чырвонага Вераб'я, і вырашыў яшчэ раз адыграцца за зьбіцьцё. Ён узламаў дзьверы й падкінуў ляльку.
— I што цяпер, Лэдзі?
— Я пакідаю цябе з Чырвоным Вераб'ём. Ты ў добрых руках. Бывай, Білэйн, з табой было вясёла.
— Ага...
I я застаўся сам-насам з агромністым зіхоткім птахам. Ён быў поруч.
Гэтага ня можа быць, падумаў я. Няўжо ўсё вось так і скончыцца? He, так проста ня мае быць.
I тут на маіх вачох Верабей раскрыў дзюбу. Перада мною разявілася бязьмежная пустата. А ўнутры дзюбы закруціўся вялізманы жоўты віхор, неймаверны, шалёнейшы за сонца.
Так проста ня мае быць, яшчэ раз падумаў я.
Дзюба разявілася шырэй, Вераб'ёва галава навісла нада мною, і жоўтыя языкі сьляпкога полымя рынуліся ўніз ды паглынулі мяне.
Пра аўтара
Чарлз Букоўскі (Charles Bukowski) 1920-1994
Амэрыканскі паэт і празаік. Сапраўднае імя — Генрых Карл Букоўскі. Нарадзіўся 16 жніўня 1920 году ў горадзе Андэрнах, Германія, у сям'і амэрыканскага вайскоўца польскага паходжаньня Генрыха Букоўскі і немкі Катарыны Фэт. У 1923 годзе сям'я з маленькім Генры, як пазьней на амэрыканскі манер пачалі яго называць бацькі, пераяжджае
ў ЗША і з 1926 году пасяляецца ў ЛосАнжэлесе, дзе Букоўскі пражыве амаль усё жыцьцё.
Пасьля заканчэньня сярэдняй школы Букоўскі год правучыўся ў гарадзкім каледжы Лос-Анжэлеса на факультэце ангельскай мовы і журналістыкі, спадзеючыся стаць пісьменынікам. У 1941 годзе Чарлз сыходзіць з дому, пасьля таго як бацька, прачытаўшы яго апавяданьні, літаральна выкідвае рэчы сына на Двор.
Першае апавяданьне Букоўскі было надрукаванае ў 1944 годзе, праз два гады наступнае. Але Букоўскі расчароўваецца ў пісьменьніцкай дзейнасьці і амаль дзесяць гадоў нічога не піша. У 1955-м Бук трапляе ў клініку з дыягназам «крываточная язва», прычына якой — празьмернае ўжываньне аль-
каголю. Яго выратоўваюць ад сьмерці, але забараняюць піць. Забарону Букоўскі ігнаруе.
Пасьля выпіскі з клінікі ён зноў пачынае пісаць, у асноўным вершы. Яго першы паэтычны зборнік «Кветка, кулак і пажадлівае выцьцё» (Flower, Fist and Bestial Wail) накладам 200 асобнікаў пабачыў сьвет у 1960 годзе, затым «Вершы на доўгую дыстанцыю для гульцоў, што прайграліся» (Longshot Poems for Broke Players) — y 1962 г. Першы зборнік апавяданьняў «Усе сракі ў сьвеце і мая» (All Assholes In The World And Mine) зьявіўся ў 1966 годзе.
Асноўныя паэтычныя зборнікі Букоўскі, якія зацікавілі яго крытыкаў і чытачоў, былі надрукаваныя ў выдавецтве «Loujon Press». У пачатку 1960-х «Loujon Press» таксама выдаваў літаратурны
часопіс «The Outsider», дзе друкаваліся творы Джэка Керуака, Алена Гінзберга, Генры Мілера, Уільяма Бэроўза і іншых. У першым нумары часопіса з'яўляецца падборка вершаў і Чарлза Букоўскі. А ў 1966 па выніках апытаньня часопіса Бук прызнаны «Аўтсайдарам году».
3 1967 года Букоўскі вядзе калёнку «Нататкі старога распусьніка» (Notes of A Dirty Old Man) y газэце «Open Air», a затым y «Los Angeles Free Press». Гэтыя тэксты былі выдадзеныя асобнай кнігай у 1969 годзе.
У 1960-1970-х Чарлз Букоўскі робіцца надзвычай папулярным, асабліва ў Эўропе. Гэтым посьпехам ён у вялікай ступені абавязаны свайму прыхільніку і выдаўцу Джону Марціну, які ў 1969 годзе прапануе выплачваць пісьменьніку 100 даляраў штомесяц, каб той
мог увесь час прысьвячаць творчасьці. Букоўскі пагаджаецца і кідае працу на пошце. Менш чым празь месяц пасьля звальненьня ён піша свой першы раман «Пошта» (Post Office), які ў 1971 годзе пабачыў сьвет у выдавецтве Марціна «Black Sparrow Press».
Усе раманы Чарлза Букоўскі ў многім аўтабіяграфічныя. Яго альтэр эга Генры Чынаскі — алькаголік, валацуга і бабнік, які жыве сярод злачынцаў і адкідаў грамадзтва, але часам трапляе з дапамогай жанчынаў і ў высокія колы. Упершыню Чынаскі зьяўляецца ў аповесьці «Прызнаньні чалавека, звар'яцелага настолькі, каб жыць са зьвярамі» (Confessions of a Man Insane Enough to Live With Beasts), потым y раманах: вышэйзгаданая «Пошта», «Фактотум» (Factotum, 1975), «Жанчыны» (Women,
1978), «Хлеб зь вяндлінай» (Ham on Rye, 1982).
Апошні зборнік вершаў, які выходзіць пры жыцьці паэта, — «Вершы апошняй ночы на Зямлі» (The Last Night of the Earth Poems).
Чарлз Букоўскі памёр 9 сакавіка 1994 году ад леўкеміі, у хуткім часе пасьля таго як скончыў свой апошні раман «Чытво» (Pulp). Цырымонію пахаваньня правялі будысцкія манахі. На яго магільнай пліце напісана «Не спрабуй» (Don't try).
Падзякі
Літаратурная серыя «Амерыканка» аб'яднала кнігі культавых пісьменнікаў Паўночнай Амерыкі пра свабоду і чалавечую годнасць. Перакладчыкі перастварылі ўлюбёныя творы, бо хочуць папулярызаваць важныя для сябе ідэі на сваёй мове.
У 2017-2018 годзе ў серыі выйшлі наступныя кнігі:
Кен Кізі. Палёт над гняздом зязюлі. Пераклад з англійскай Аляксея Знаткевіча.
Чак Паланюк. Байцоўскі клуб. Пераклад з англійскай Сяржа Мядзведзево.
Чарлз Букоўскі. Чытво. Пераклад з англійскай Ігара Кулікова.
Маргарэт Этвуд. Пенелапіяда. Пераклад з англійскай Вольгі Калацкай і Марыі Мартысевіч.
Серыя была распачатая 2017 года з дапамогай
ў чэрвені краўдфан-
дынг-кампаніі «Лета з"Амерыканкай"».
Дзякуем партнёрам кампаніі і сябрам серыі, без якіх гэты праект быў бы немагчымы:
ПАРТНЁРЫ“АМЕРЫКАНКІ”
0 'HpaugjKOem
ЛогвінаЎ
2 KNIHARNIA.BY ф citydog-^f/
ЖУРНАЛ
Новы час
ЯНУШКЕВП
d&M
Дзякуем актывістам ад культуры, якія дапамаглі справай:
Агнія Гарон Алена Жасткова Алесь Пілецкі Алесь Снег
Алёна Траццякова Аляксандр Багданаў Аляксандр Фядута Андрэй Дзічэнка Андрэй Хадановіч Антон Знаткевіч Вальжына Морт Ганна Соўсь Ганна Янкута Дар'я Ліс Дар'я Бялькевіч Дзмітры Галко Дзяніс Марціновіч Зоя Сямёнава Ігар Крэбс
Кацярына Маціеўская Людміла Адамовіч Лявон Вольскі Максім Гаруноў Максім Субач Марыя Вайтовіч Марыя Значонак Надзея Вішнеўская Надзея Нортан Наста Захарэвіч Наталка Харытанюк Наталля Радзіна Павел Касцюкевіч Сяргей Шаматульскі Таццяна Нядбай Франак Вячорка Юлія Цемушава Юлія Цімафеева Ян Максімюк
Дзякуем культурніцкім пляцоўкам, на якіх адбываюцца імпрэзы «Амерыканкі»:
ПЛЯЦОЎКІ “АМЕРЫКАНКГ
ЛОГВІНАЎ кнігарня
р r е s □
С I! 0 В 8eJ4R83
Грошы на выданне гэтай кнігі былі сабраныя зімой 2017—2018 года на краўдфандынг-платформе talaka.by. Але выданне не адбылося б без падтрымкі мецэнатаў кніжнай серыі «Амерыканка», якія ахвяравалі грошы на выданне раману «Палёт над гняздом зязюлі» ўвосень 2017 года на платформе ulej.by.
Мы горача дзякуем усім мецэнатам, без якіх гэтай кнігі не было б.
Выказваем асаблівую падзяку Міхасю Баўд3ею, які падтрымаў друк гэтай кнігі.
Дзякуем чытачам, якія далучыліся да Клубу сяброў «Амерыканкі» і такім чынам далі магчымасць серыі развівацца далей:
Алег Соф'ін Аляксандр Маркевіч Аляксандр Міхасёў Аляксей Кліндзюк Арцём Канцавы Арцём Куц Валеры Кавалеўскі Віктар Крыпень Віктар Шэпелеў Вольга Юрчанка Воўчык Лазарчык Галіна Сіўчанка Дзмітры Бусел Дзмітры Давідовіч Дзмітры Карповіч Іван Віктор Іван Селіванаў Кацярына Дубоўская
Крыстына Робэртс Лідзія Аліхвер Марына Шода Марына Штрахава Надзея Брылеўская Наталля Ладуцька Наталля Стралкова Павел Маслоўскі Паўліна Вітушчанка Руслан Лобаў Сяргей Панамароў Таццяна Нядбай Уладзімір Трубілаў Уладзімір Цыганкоў Франак Вячорка Ян Максімюк Яўген Бадуноў
Асаблівая падзяка чальцам Клубу сяброў «Амерыканкі»:
Аксана Марозава Алена Сімалацар Аляксандра Асташонак Аляксандр Драздоў Аляксей Алексяюк Антон Брыль Валер Вітко Ігар Жабароўскі Ігар Круглік Ігар Кудраўцаў
Дзмітры Кашлач Кацярына Наліўка Максім Папоў Павел Бераговіч Павел і Кацярына Хівук Павел Капарыха Павел Тысляцкі Уладзіслаў Суша Юлія Цемушава
Водгукі на беларускі пераклад рамана «Чытво», а таксама думкі, заўвагі і пажаданні для «Амерыканкі», калі ласка, пакідайце на нашых старонках у сацыяльных сетках:
https://www.facebook.com/amierykanka https://vk.com/amerykanka
Літаратурна-мастацкае выданне
Букоўскі Чарлз
чытво
Раман
Рэдактарка Галіна Сіўчанка
Карэктарка Ліда Наліўка Вёрстка Юлія Флягіна Дызайн вокладкі Анатоль Лазар
Выдавец «Logvino Literatures namai» J. Savickio 4, LT 01108 Vilnius
Надрукавана ўТДА «НоваПрынт».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/54 ад 25.02.2014. Вул. Геалагічная, 59, корп.4, каб. 10,220138, Мінск. Замова 2758
я ыдзень.
мой дзень.
Месяц.
Год. Жыцьцё. Халера яго бяры.
ISBN 978^09-8213-39-3
9 786098 213393

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.