Палемічна-крытычныя артыкулы
Беласток Лёндан 2005
Рэдактар
Віталь Луба
Афармленьне, вокладка Аляксандар Максімюк (hllp://valcomp.biz/selpro/)
Copyright © 2005 by Юры Весялкоўскі
Кніга выдадзена за кошт Аўтара накладам 200 асобнікаў.
Зьмест
Відушчая памяць дасьледчыка............................. 9
Ад аўтара............................................................ 19
Эміграцыйнае жыцьцё
„Казюк” у Італіі ................................................... 24
Першая беларуская арганізацыя ў Вялікабрьітаніі й яе духоўныя й палітычныя апекуны ......... 25
Яшчэ адзін забыты юбілей ................................. 44
Беларуская суботняя школка ў Лёндане ............ 47
Дадатак да „Кароткіх успамінаў” Паўла Навары. 49
Да пытаньня заснаваньня часопіса „Аб’еднаньне” 57
Нараджэньне часопіса „Голас Часу”................... 59
3 нагоды пятых угодкаў „Голасу Часу”................ 61
Паважаныя чытачы „Голасу Часу”...................... 68
Аб Беларусі ў Лёнданскім унівэрсытэце ............. 70
Міністар замежных спраў Рэспублікі Беларусь наведаў беларусаў Англіі ................................................................... 71
Мінулае і сучаснасьць Беларусі
Сакавік у жыцьці беларускага народу................. 76
„Старажытная Беларусь” ................................... 80
Галасы аб Грунвальдзкай бітве.......................... 82
Францішак Скарына — беларускі першадрукар, вучоны, асьветнік і культурны дзеяч, перакладчык і пісьменьнік эпохі Адраджэньня 96
„Тут мой народ”................................................. 106
„Зварот да беларускага народу” ....................... 107
Беларусь пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай..... 118
„3 душой славяніна”........................................... 125
XIX стагодзьдзе на Беларусі й Кастусь Каліноўскі 126 Нарадавольцы, Ігнат Грынявіцкі й цень
К. Каліноўскага............................................. 136
Алаіза Пашкевічанка — Цётка (33-я ўгодкі з дня яе сьмерці) 157
„А сэрца ўсё імкнецца да бацькаўскага краю...” 159
Слуцкая Абарона ............................................. 160
Старая песьня неаджытай гамы........................ 167
Другі Ўсебеларускі Кангрэс, 27 чэрвеня 1944 г. 174
Пяцьдзесят гадоў таму й сёньня....................... 176
Менск, 27 чэрвеня 1944 года............................. 180
Галоснасьць галосіць, а ўлада тармозіць.......... 185
Яшчэ адно выданьне......................................... 191
„Таварыш” ці „спадар”? I „Жыве Беларусь!”....... 195
Хто выбіраў беларускі дзяржаўны гімн? ........... 201
„Імёны на граніце”............................................. 204
Да візыту прэзыдэнта ЗША Б. Клінтана ў Беларусі ... 206
Сумная навіна................................................... 208
Беларусь выбрала прэзыдэнта.......................... 209
Заходнія і ўсходнія суседзі
Хто першы пачаў ламаць трактаты? ................ 212
Беларуска-польская канфэрэнцыя гісторыкаў.. 217
Палякі на Беларусі й аб Беларусі...................... 229
„Браця з-за Буга”............................................... 232
„Мысьлёнц о ойчызьне” .................................... 237
Заклік IV Кангрэсу............................................. 242
„Рочніца «Бужы» в Бялымстоку”....................... 244
„Разумная палітыка”......................................... 249
Польска-ўкраінскае Монтэ-Касына................... 254
Фальшаваньне гісторыі..................................... 258
За плотам Катыньскага лесу............................. 263
Пакт Молатава-Рыбэнтропа.............................. 279
Вынятак з артыкула „Галасы аб «Вялікай
Айчыннай вайне» й удзел у ёй савецкіх і польскіх партызанаў” 282
Нас ня зналі й не хацелі прызнаць.................... 295
Апошняя імпэрыя ў сьвеце................................ 299
XXVIII зьезд КПСС у пэрспэктыве часу............. 302
Што сталася з агульнымі выбарамі ў Расеі
12 сьнежня 1993 году? ................................ 307
Рублёвая зона.................................................. 312
Хто каго вучыў? ................................................ 317
За цаной не пастаім.......................................... 333
У савецкіх рэспубліках фэрмэнт....................... 342
Далёкая дарога да згоды.................................. 344
„Belarus”............................................................ 347
Беларусь хрысьціянская
Хрысьціянства на Беларусі .............................. 350
Беларусь — сувязь у ланцугу ўсходняга й заходняга хрысьціянства ў мінуўшчыну й цяпер................................. 356
Славянская літургія ў паняцьці Рымскай царквы 362
Язафат Кунцэвіч і яго аднадумцы .................... 374
„Беларуская крыніца” й сьвяты Фэліцыян......... 434
3 улікам, ці з разьлікам? .................................. 436
Ці Кірыла й Мяфодзій дапамагаюць.......... Маскве? 463
Герархі Праваслаўнай царквы ў СССР ............ 467
„Хай будзе ўсё адно...” ..................................... 471
Каляды на Беларусі.......................................... 478
Якому Богу маліцца? ....................................... 481
Замежны рапарт .............................................. 490
Раньняе хрысьціянства
Хрысьціянства ад Галілеі да Беларусі (гістарычны нарыс) 500
Ісус Назаранін .................................................. 516
Ісус — Цар Юдэйскі............................................ 521
Асірацеўшыя апосталы..................................... 526
Як Саўл стаўся Паўлам .................................... 533
Евангельле — Добрая Навіна ........................... 541
Хрысьціянства й яго першыя рымскія цэзары... 546
Новая эра ў гісторыі Рымскай імпэрыі .............. 552
Ад Траяна да Марка Аўрэлія............................. 560
Ад Камода да Філіпа Араба............................... 567
Разьвіцьцё й пашырэньне хрысьціянства.......... 572
Ад Дэцыя да Дыяклетыяна............................... 580
Прасьлед хрысьціян за Дыяклетыяна й Галерыя 587
Сьмерць Галерыя й Максіміяна Дая................. 595
Канстанцін Вялікі — першы хрысьціянскі імпэратар 601
Першы экумэнічны сабор.................................. 609
Сьмерць Канстанціна Вялікага.......................... 614
Сыны Канстанціна й Юліян Апастат.................. 618
Архіепіскап Мяфодзій і ягоная дзейнасьць ....... 628
Грамадзка-арганізацыйнае жыцьцё
Крытыка й правакацыя...................................... 638
Войска й палітыка............................................. 639
Халодная вайна ................................................ 642
Прычыны грамадзянскіх і міжнародных войнаў (для прыкладу — Югаславія) ............................................... 646
Правы чалавека................................................ 699
Прысвоілі патэнт на сьвяткаваньне................... 703
Годалічэньні й розьніца паміж новым і старым стылямі 707
Праблемы Чарнобыля....................................... 710
Зналі ці ня зналі? .............................................. 712
Чалавек сам сабе шкодзіць............................... 714
Пра Алімпійскія гульні....................................... 716
У краінах сьвету
Атам — новая крыніца энэргіі й змаганьня......... 720
Кітай змагаецца................................................ 722
Рост насельніцтва Вялікабрытаніі..................... 724
Суэцкі канал ..................................................... 727
Партыя працы на сваім шляху да ўлады ........... 729
Нашыя пабрацімы на Балканах......................... 733
Крытычныя галасы немцаў............................... 744
Дыктатары XX стагодзьдзя............................... 750
Відушчая памяць дасьледчыка
На далёкай, на чужыне Жывём думкай аб Радзіме.
(„Голас Часу”, Лёндан)
Гэту кнігу міжволі ўзважваеш на далоні, нібы ёмістую цагліну з гістарычнага падмурку Беларушчыны. Узважваеш з нялёгкім уздыхам: глыбока ў душу, трывожна й пранікліва, яна, гэта кніга, гэты „Дух часу” ўглядаецца вачыма замежжа, той заходняй дыяспары, ад імя якой узяўся мужна, на публіцыстычным дыханьні, прамаўляць адметны голас яшчэ аднаго, бясспрэчна, буйнага, цікавага, разнастайнага, беларуска-прыроджанага таленту — Юры Весялкоўскага.
У кнігу „Дух часу”, сабраную з важкіх праблемных артыкулаў, аўтар уклаў усё сваё жыцьцё, роздум, боль, няспраўджаныя спадзяваньні, памылкі, калдобы шматлікіх дарог, што аддалялі й набліжалі яго да Бацькаўшчыны. Набліжэньне найболып складвалася ўнутранае — праз роздумнае судакраненьне з павучальнымі ўрокамі мінуўшчыны (разьдзелы „Мінулае і сучаснасьць Беларусі”, „Заходнія й усходнія суседзі”).
Але напачатку, як споведзь — „Эміграцыйнае жыцьцё”. У сваіх успамінах, нататках, экскурсах у асабіста перажытае, Юры Весялкоўскі, на жаль, няшмат увагі ўдзяляе ўласнай „персоне”... Вось бацьку, цяжка хворага, прыўздымае ўцешная навіна — яе пранёс з вуліцы ў нядзелю памятнага
Верасьня сынок-падлетак Юрась: праз Новы Сьвержань праскакалі жаўнеры-верхнікі з чырвонымі зоркамі. „Ну, слава Богу, зьмена ўлады”. Але хто тады думаў, куды тая першая ўсьцешанасьць хісьнецца ў сям’і Весялкоўскіх, у жыцьці беларусаў-заходнікаў?.. Сьпісы высяленьня, разьвітальны адчай вывазу, катаржанскія дарогі ў Сібір, Катынь і г.д.
Юры Весялкоўскі не паглыбляецца ў свой жыцьцяпіс. He імкнецца разабрацца, як стаўся надлом яго юначай душы, якая пачала ўжо спакушацца сумленнасьцю свайго Беларускага шляху. Ускочыць з агню ды ў полымя — на гэта штурхалі абставіны. Ды няпроста выскачыць з падзей, што ўцягвалі ў вогненны вір. Якім чынам, напрыклад, малады Весялкоўскі апынуўся ў Менску каля Беларускага гарадскога тэатру, дзе 27 чэрвеня 1944 года адбываўся Другі Ўсебеларускі Кангрэс, ды меў шчасьлівую нагоду стаяць перад „фронтам будынку”, які быў упрыгожаны бел-чырвона-белымі сьцягамі й Пагоняй? Варту трымалі курсанты афіцэрскай школы. „Ганаровы пачот” — усё як належыць. „Я стаяў на сваім месцы” ажно да гадзіны пятай папалудні, усёй істотай успрымаў важнасьць гістарычнага моманту, бачыў на свае вочы, як прэзыдэнт БЦР Радаслаў Астроўскі самаходам пад’ехаў да тэатру, чуў, як там выбухалі бурныя воплескі на знак ухвалы прамаўленьняў. Юрась быў перапоўнены ўзрушэньнямі („Гэты важны гістарычны дзень у сталіцы Менску назаўсёды застаецца ў маёй памяці”).
Цікава, што роўна праз дзесяць гадоў Юры Весялкоўскі меў магчымасьць перачытаць тыя выступленьні беларускіх кангрэсістаў у мюнхенскім выданьні („Другі Ўсебеларускі Кангрэс”, Мюнхен 1954) і адчуць як бы асабістую прыналежнасьць да тагачасных падзей, і што самае галоўнае — паставіцца да ўсяго таго без іроніі. „Адступленьне ішло па ўсёй лініі ўсходняга фронту” (дакладней, ішло наступленьне — гэта як для каго), нямецкія танкі па вуліцах сунуліся „нах гаўзэн”, а яны, больш тысячы дэлегатаў (1 039) з усіх куткоў Айчыны прабіваліся на свой Кангрэс па замінаваных дарогах, выбуховых чыгунках. „I гэтыя людзі не былі нямецкімі памагатымі й не было ўжо ніякай патрэбы памагацьвемцам у гэты час, бо-ж відаць было, што немцы вайну прайгралі”. Былі гэтыя людзі, — як тлумачыць Юры Весял-
коўскі , — „шчырымі беларускімі патрыётамі, іх ніхто не змушаў ісьці на Кангрэс і ніхто не вучыў іх, што яны маюць на ім гаварыць”. Пра што гэта сьведчыць? А пра тое, што сьведамасьць беларусаў узьнялася высока, нягледзячы на ўсе ўдушэньні, што чыніліся нямецкай акупацыяй. Людзі адчулі магчымасьць нацыянальнага самаадраджэньня, адраджэньня беларускай ідэі, беларускіх школ, прэсы...
А ці не было ўсё гэта ілюзіяй, непраглядна-тлумным падманам? Разам з падманным самапацяшэньнем — скліканьнем Кангрэсу, удзельнікаў апаноўвала эйфарыя нацыянальнага волевыяўленьня. Уздымны настрой перадаўся й маладому Весялкоўскаму, хоць нічога вясёлага анікому зь іх не сьвяціла наперадзе. Страта Айчыны! Нават з роднымі не ўсім выпала разьвітацца.
Далей біяграфічныя вехі аўтара кнігі „Дух часу” праглядваюцца пункцірна. „3 Менску лёс закінуў нас у Францыю...”. Затым у польскае войска, што фармавалася ў Італіі. На шчасьце, „немцы скапітулявалі ў Італіі” й перад Юрыем расхілілася прасьветліна вучобы ў польскай гімназіі пры войску. Вось там і намецілася вядучая ідэя далейшага жыцьця на чужыне: аб’еднаньне! Настойлівае адшуканьне беларусаў дзеля аб’еднаньня. Асабліва ўцалелых маладых беларускіх сіл, што групаваліся пры гімназіях. Рыхтаваўся грунт для беларускай арганізацыі — неадкладна, прысьпешна, з афіцыйнага дазволу галоўнага штабу польскай арміі. Стаўся не дужа абяцальным той першы агульны З’езд Беларусаў Вялікабрытаніі ў Лёндане (1948 г.). Былі гімназічныя звальненьні, былі ганеньні. Аднак пазітыўная роля З’езду заключалася ўжо ў самім стварэньні першай беларускай арганізацыі: Згуртаваньне Беларусаў у Вялікабрытаніі (ЗБВБ).
На вялікі жаль, сілы супроцьдзеяньня вялі да расколу гэтай яшчэ неакрэплай арганізацыі. Убачылася небясьпека з самымі сумнымі наступствамі. Тым, хто выйшаў з ЗБВБ, прыйшлося закладваць новую арганізацыю — Хрысьціянскае Аб’еднаньне Беларускіх Работнікаў (ХАБР). Ёсьць у гэтай назьве дамінуючае слова: АБ’ЕДНАНЬНЕ. Слова-ідэя — у імя пераадоленьня расколу. Дзякуючы высілкам сяброў новай арганізацыі ўзьнік, такім чынам, шырокавядомы ў заходніх колах часопіс „Аб’еднаньне”(1948), штомесячнік,
якому Юры Весялкоўскі аддаў восем гадоў шчырай арганізацыйна-творчай працы (1954-1962). У сьвет выйшла болып сотні нумароў.
Аднак і ў гэтую арганізацыю зь яе выданьнем раскол пускаў свае атрутныя карані. Часткова яму пажыву давала амбіцыйная няўступнасьць двух беларускіх прэзыдэнтаў, што апынуліся ў выгнаньні — Міколы Абрамчыка, які прыняў кіраўніцтва БНР па „тэстаменту” й Радаслава Астроўскага, што ачольваў БЦР. Вядома, зусім не час быў на чужыне ім хапацца за чубы. Але-ж нельга тут абысьці маўчаньнем другое. Прыкрую, нягодную гісторыю з захопам беларускага Дому Хрысьціянскага Аб’еднаньня, менавіта захопам, што ўчыніў Радаслаў Астроўскі разам са сваім сынам Віктарам. Можа, лепш было-б тут і не згадваць тую пакасную справу. Але ж яна дужа пазітыўна высьвечвае постаць Юрыя Весялкоўскага. Магчыма, тут праявілася адна з самых адметных рысаў яго натуры, яго публіцыстычнай уталентаванасьці — даверліва-пачуцьцёвая напоўненасьць аповеду, што выклікае наша разуменьне, прыхільнасьць адносін.
Справа ў тым, што Дом, у якім знаходзілася Хрысьціянскае Аб’еднаньне Беларускіх Работнікаў і сама рэдакцыя часопіса „Аб’еднаньне”, неасьцярожна быў аформлены на імя Р. Астроўскага зь яго сынам: „У сувязі з прыездам прэзыдэнта БЦР у Англію, каб разгарнуць і ўладзіць працу арганізацыі, а таксама даць болыпую магчымасьць для працы прэзыдэнта БЦР, Галоўная Ўправа ХАБР пастанавіла правесьці рэвізію Дому ХАБР, і Дом ХАБР на поўных падставах быў перададзены пад кантроль прэзыдэнта БЦР як зьверхніка беларускага жыцьця ў Англіі й іншых краінах вольнага сьвету”. Дык вось гэты „зьверхнік”, які не прылажыўся „ні пэнсам” ні да набыцьця й працы Дому, зачыніць дзьверы перад супрацоўнікамі, наведвальнікамі. Такое проста ў галаву не ўкладвалася... I гэта ўчыніў той, каго па-маладому рамантычна настроены Юры Весялкоўскі шчыра вітаў пры ўваходзе ў Менскі гарадскі тэатр у 1944 годзе. „Я не мог зразумець, — піша ў сваёй кнізе аўтар, — каб прафэсар, старшыня БЦР, якога я бараніў на працягу гадоў будучы рэдактарам часопіса, мог пайсьці на такую пакасьць. Ніхто ў Лёндане лепш зь ім ня жыў, як я. Ён
прыходзіў да мяне, жыў недалёка, 30 мінут хады праз парк. I я заходзіў да яго часта забраць арганізацыйную карэспандэнцыю й мне цікава было пагутарыць зь ім, бо гэта быў адукаваны чалавек, стары беларускі дзеяч, палітык, які многа чаго й каго знаў і мог гутарыць на любую тэму”.
Каштоўнасьць такіх мясьцін у гэтай кнізе Юры Весялкоўскага ў тым, што яны захоўваюць шчырую спавядальнасьць, пачуцьцёвую сапраўднасьць перажываньняў асобы, якая проста пакутуе за тую кампраметацыю агульнай справы, што ценем кладзецца на ўсю беларушчыну і, пэўна, ня толькі на чужыне. Як ня горка такое прыгадваць, ды трэба. Бо як-жа іначай, як праз боль усьведамленьня, выпраўляць натуру беларуса?
Захлынулася ў той нягоднасьці, на жаль, выданьне часопіса „Аб’еднаньне”. I ўсё-ж разуменьне важнасьці беларускай справы на чужыне было невынішчальным — ажывіла й узмоцніла прагу да бесперапыннага дзеяньня. Юры Весялкоўскі з усім сваім выдавецкім вопытам і сумленнасьцю быў пакліканы да працягу — прыняў нялёгкі клопат рэдагаваньня двухмесячніка „Голас Часу”. Часопіс разгортвае далей магчымасьці яго публіцыстычнага дару творчасьці. „Голас Часу” піша праўду, часам горкую, але праўду, — падкрэсьлівае гэты дужа істотны момант аўтар, шчыры працаўнік па прызваньню й усьвядомленаму абавязку. „Можа каму й гэты мой артыкул не падабаецца, у якім я выказваю крыўды. Але тут не ходзіць пра мяне, але пра жыцьцё беларускай арганізацыі й тыя беларускія часопісы, што заўчасна памерлі праз несьвядомую дзейнасьць некаторых людзей. Кожны з нас робіць памылкі, але на некаторыя зь іх не можа быць апраўданьня. Людзі павінны памятаць, што на сьвеце многа што мяняецца й усякія хітрыкі, апіуканствы, нажывы й праступствы толькі да часу”. I з аўтарам можна пагадзіцца.
Дарэчы, амаль усе нумары гэтага часопіса я маю ў сваёй хатняй бібліятэцы. Ды й сяды-тады друкаваўся на яго старонках. Цяпер гэта ўжо гісторыя.
* * і
Апошнія самакрытычныя радкі — як дазвол на кардынальнае пытаньне: якая-ж яна, праўда, нават тая „горкая”,
што не ўсім даспадобы — каму-ж яна належыць, ісьціна ў апошняй інстанцыі? Ці дадзена каму права безапеляцыйна яе прагалошваць?
Прыгадаем: з жалем гаворачы пра раскол толькі што ўтворанага Згуртаваньня Беларусаў аўтар без ніякага сумніву паказаў на першапрычыну: „Прычынай стаўся прыезд з Рыму ў Лёндан вуніята айца Чэслава Сіповіча, місіянера па наварочваньні праваслаўных на вунію”. Бязладзьдзе ўзаемаадносін беларускіх прэзыдэнтаў на чужыне Міколы Абрамчыка й Радаслава Астроўскага — гэта ўжо як бы пасьля, у падвёрстку да першапрычыны...
Да супярэчлівых абставін і вымогаў часу не шкодзіла-б падыходзіць з большай разважнасьцю. Гэта незвычайна актуальныя сёньня вымогі еднасьці, унутранай узгодненасьці Дому людскога сужыцьця. Як не прыгадаць прарочае прадбачаньне Хрыста: „Усякае царства, якое разьдзялілася само ў сабе, апусьцее, і ўсякі горад ці дом, які разьдзяліўся сам у сабе, не ўтрымаецца” (Мацьв.,12:25). Тычыццагэтай Беларускага Дому, што спакон зьнесіляецца ад унутранай калатнечы. Справядліва гэта й для Дому веры Хрыста. Хрысьціянскі Дом адзіны. Гэта безгалоўе палітыкаў расьцягвае яго па бярвеньню, разгароджвае на каморкі й катухі адасобленых вызнаньняў і канфесій — у імя сваіх захопніцкіх намераў, экспансій.
У гісторыі чалавецтва ўсё дэтэрмінавана й абумоўлена. У тым ліку й зьяўленьне ў эпоху Высокага Рэнесансу Велічнай постаці Францішка Скарыны — усёй сутнасьцю свайго дзеяньня ён ужо тады засьведчыў „вялікі культурны й нацыянальны ўздым самасьвядомасьці беларускага народу”. Юры Весялкоўскі таксама робіць свой унёсак у Скарыніяну артыкулам „Францішак Скарына — беларускі першадрукар”. Праўда й тут ён засьцерагае чытачоў ад дапушчэньня: „Але вуніятам Скарына не мог быць, бо ў той час вуніі як такой не было”. Аднак сутнасьцю свайго беларускага першадрукарства, а таксама філасофскай падасновай славутых прадмоў і пасьляслоўяў да праваслаўных выданьняў кніг „Бібліі” Скарына пакінуў геніяльнае прадвесьце наконт (зусім магчыма!) нацыянальнай беларускай рэлігіі, пакінуў як „прадцеча” — усім сваім жыцьцёвым і творчым уласным прыкладам.
Дужа паказальная ў гэтым сэнсе адна мясьціна ў дасьледча-мастацкай кнізе Алега Лойкі „Францыск Скарына або Сонца маладзіковае” (шкада, Юры Весялкоўскі прамінуў такі дужа прыцягальны „прадмет” абгаварэньня й палемікі): „Друкаваная кніга Скарыны, — піша Алег Лойка, — у адначасьсі ўзвышалася над паствай і каталіцкай, і праваслаўнай, над паствай касцёла й царквы — над усім мнагаверствам Вялікага Княства Літоўскага, становячыся як-бы заяўкай на веру асобную — не лютэранскую, не папісцкую, а, можа стацца, літвінскую ці літвіна-рускую, беларускую”.
Усталяваньне нашай нацыянальнай ідэі, паводле Юры Весялкоўскага, вылучае дзьве актуальныя задачы: змаганьне за родную мову, а таксама — за сваю Беларускую Праваслаўную Царкву й веру. Падобна, што апошняя ўважаецца за нацыянальную рэлігію. Але такое дапушчэньне павінна мець бясспрэчную перадумову — увядзеньне ў царкоўны ўжытак беларускай мовы, пакуль перад ёй насьцеж расчыняцца праваслаўна-царкоўныя дзьверы, то ёй выпадае найпершая роля ў адраджэньні беларускай ідэі. Зразумела, што й дзверы ўрадавага Дому — ва ўсіх сферах ужытку.
У кнізе прыгадваецца: ужо за Альгердам беларушчьіна стала мовай урадавай Літвы. Чаму было й не мовіць у гонар: „Ня обчым якнм языком, але сванм уласным правы сьпнсаныя маем” (Леў Сапега, Статут ВКЛ, 1588 г.). А шыроказначнае выказваньне Адама Міцкевіча ў Парыжы пра беларускую мову („гэта самая чыстая гаворка, якая ўзьнікла й выдатна распрацавана”). Ці лёсавызначальнае запавяданьне Францішка Багушэвіча — яго немагчыма не паўтараць як малітву й заклінаньне: „Не пакідайце мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі”. Яе даўно ўсьмяротнілі-б сваімі жорсткімі забаронамі, патапталі-б і выкінулі-б з ужытку Польшча й Расея, калі-б не захавальніца моўных скарбаў — нашы вёскі ды мястэчкі.
Усё-ж мы былі-б далей ад фатальнасьці, калі-б дараваныя Богам таленты трымаліся роднай глебы. У гэтым сэнсе нават Адам Міцкевіч не пазбыўся закіду з боку аўтара кнігі: аддаць такі, зямлёй нашай народжаны талент на паслужэньне Полыпчы! Яшчэ большае незадавальненьне ў аўтара наклікаюць сваёй недастатковай беларускасьцю Тадэвуш Кась-
цюшка, Міхал Клеафас Агінскі й іншыя — яны-ж з беларускага „пня”! Зь іх нельга рабіць „сьвятых для нас”, маўляў, яны не змагаліся за наша нацыянальнае вызваленьне, не выступалі за самастойнае разьвіцьцё беларускай культуры, мовы й г.д. Пад іх кіраўніцтвам беларусы не змагаліся за свае інтарэсы, а інтарэсы Полыпчы, змагаліся пад „чужымі сьцягамі” — „за сваю згубу”. Што на гэта скажаш? Усё складаней у тых сутыкненьнях і пабоішчах на „тэрэне” імперыялістычных захопніцтваў... Нават Адаму Станкевічу, ахвярнаму сьвятару-верніку, сейбіту беларускасьці перападае — як бы дзеля паніжэньня яго высокагоднай асобы. Што гэта — крайнасьці канцэпцыі?..
A * *
У кнізе Юры Весялкоўскага, асабліва ў разьдзеле „Заходнія й усходнія суседзі”, атрымала пашырэньне актуальная думка: уладары з экспансіўнай ментальнасьцю часта капаюць дол-магілу для дзяржаўнасьці сваіх-жа краін. Экспансія мілітарная ідзе ў адной запрэжцы з рэлігійнай. Тры акрутныя падзелы Рэчы Паспалітай — вынік такой, на думку аўтара, сьляпой фанатычнай палітыкі польскай магнатэрыі. Рэпрэсіўныя акцыі разам з пагардліва-зьневажальным стаўленьнем да паняволеных суседзяў вялі да ўнутранага няладу й распаду, да самарасхістваньня дзяржаўных асноў. Дзіўна, захоп не дадаваў моцы мацарству, ня множыў сілы, а падкошваў іх бязладзьдзем. Магчыма, львіную долю энергіі, што паступала ў выніку экспансіі, паглынала патрэба „пераварваньня” заглынутага.
Карацей, узьнікла неабходнасьць навядзеньня парадку. Якім чынам? Шляхам акрутнага разрываньня саслабелай краіны больш моцнымі драпежнікамі. Такая думка прамоўлена ў кнізе ўсур’ёз: „За навядзеньне парадку ў Рэчы Паспалітай прыйшлося заплаціць суседзям тэрыторыяй, што давяло да першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе паміж Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй”. Які няхітры разьлік: заплаціць тэрыторыяй! Усяго толькі.
Як жа ўзгодніць такія развагі з болем самога аўтара за драпежную ўседазволенасьць падзелу Беларусі паводле Рыжскага пагадненьня, дазволенасьць на агрэсію, захоп, на яе распалавіненасьць па жывому целу? Што — і тут „навядзеньне
парадку” на нашых родных землях? А затым ужо накідваньне на іх фашыстамі розных масьцей „новага парадку ў Эўропе” ці гвалтоўна-падманнага камуністычнага раю?
На гэта пытаньне дасканальна можа адказаць „Слуцкая Абарона” — артыкул, дзе сьвежасьць і дэталёвае разгортваньне фактаў, інфармацыйная насычанасьць міжволі прымушае нас перачытваць і ўглядацца ў падзеі таго гераічнага паўстанчага Слуцкага чыну.
3 удзянасьцю ставімся й да няшчаднага, па-грамадзянску мужнага агаленьня ўсемагчымых ганебных спробаў фальшаваньня гісторыі, затойваньня й перакручваньня праўды („За плотам Катыньскага лесу”, „Пакт Молатава-Рыбэнтропа”). Артыкулы гэтыя стаяць поруч, зьяднаныя, спаяныя, па сутнасьці, адной крывавай рэчаіснасьцю, з дэспатычным размахам распачатых мільённых трагедый. Хатьінь — Катынь... „Мы, беларусы, — запавядае аўтар кнігі, — павінны памятаць аб сваіх ахвярах і іхніх забойцах, зь якога боку яны не ішлі-б, з усходу ці з захаду”.
Шматзначнай, унутрана набліжанай сутнасьцю многія артыкульі кнігі сходзяцца як бы ў адным рэчышчы. У нашай уяве, напрыклад, яднаюцца, істотна пашыраючы інфармацыйнае поле, „Галасы аб Грунвальдзкай бітве” й „За цаной не пастаім...” — распрацоўкі на матэрыяле аддаленым у часе, але зьяднаныя духам (невыпадкова кніга мае назву „Дух часу”) і невымернай цаной платы, дзьве па-сутнасьці найвялікшыя ў мінулым тысячагодзьдзі бітвы за выжываньне на зямлі, за непадлегласьць, самастойнасьць гаспадараньня на ёй. Сапраўды, які ахоп ахвярнага, змагарнага сьветаўсталяваньня нашай Беларусі ў гістарычным кантэксьце славянскага задзіночаньня! Ды не толькі дзівуюць, а шчымліва даймаюць нас, уражваюць уведзеныя ва ўжытак малавядомыя фактычныя пласты інфармацыйнасьці. Наколькі ўзрастае ў паэтапным бегу й працягу стагодзьдзяў цана перамогі ў імя незалежнага нацыянальнага быцьця й як абясцэньваюцца ў таталітарных сістэмазбудаваньнях кошты асобных чалавечых жыцьцяў! Выклад фактаў глыбока ўваходзіць у наш зьбянтэжаны роздум.
I што яшчэ незвычайна важна для сутнаснай каштоўнасьці й зьмястоўнасьці кнігі Юры Весялкоўскага — дык гэта яе
арганічнае богавыяўленьне хрысьціянскага сьвету. Напісаньне артыкулаў (яны важка ўвайшлі ў разьдзелы „Беларусь хрысьціянская”, „Раньняе хрысьціянства”) паклікана шчырай душой верніка, прытым верніка апантанага ў бясконцым заглыбленьні ў гісторыю хрысьціянства й праваслаўнае веравучэньне. Іх усталяваньне цягам доўгіх стагодзьдзяў было акроплена ня толькі боскай расой нябёс. А расой крывавай, пад ценем і балючым знакам Галгофскага ўкрыжаваньня („Хрысьціянства ад Галілея да Беларусі”). На цярністым шляху каларытна, пранікліва акрэсьленьі пуцяводныя постаці Кірылы й Мяфодзія, Канстанціна Вялікага („Канстанцін Вялікі — першы хрысьціянскі імпэратар” і іншыя). Сваёй грунтоўнасьцю, навуковасьцю гэтыя працы ня толькі ўздымаюць наш адукацыйна-тэалягічны ўзровень, але разам і далучаюць нашы душы да шчырага спавяданьня высокіх ідэалаў, запавяданых Ісусам.
Сяргей Чыгрын
Ад аўтара
Кажучы шчыра, я ня меў намеру выдаць асобнай кніжкай некаторыя свае артыкулы, якія даводзілася мне пісаць будучы рэдактарам часопісаў „Аб’еднаньне”, „Званіца” й „Голас Часу” ў Лёндане. А пасьля пісаў некаторыя артыкулы ў беларускія газэты.
Аднойчы, адна асоба прасіла мяне напісаць аб беларусах у Вялікабрытаніі, аб іхняй арганізацыйнай і палітычнай дзейнасьці, бо раней аб беларусах у Вялікабрытаніі нічога не было чуваць. Але тут было столькі непаразуменьняў і часам варожасьці, што іх цяжка было-б памінуць. Таму гэтай прапановай я ня быў зацікаўлены й яе памінуў, каб не парушаць тыя сумныя й кампраметуючыя дзеяньні некаторых беларусаў, якіх няма ўжо ў жывых.
Пад канец 2004 году я закончыў пісаць сваю апошнюю кніжку „Ад Гарбачова да Белавежьі (1985-1991)”. Пачаць пісаць нешта новае для мяне было ўжо цяжкавата, бо мінула 80 гадоў, паслабеў зрок, ды не было тае сілы, каб хадзіць па бібліятэках і зьбіраць матэрыял. Знайшоўшыся без работы, стала мне нудзіцца, пачаў доўжыцца час і тады я ўспомніў параду другой асобы, каб выдаць свае артыкулы асобнай кніжкай, якія прыходзілася пісаць у беларускай прэсе на працягу больш як паўстагодзьдзя. Быў гэта час, калі на пасьляваенным сьвеце, а таксама й у беларускім жыцьці адбываліся важныя й цікавыя падзеі, а асабліва ў арганізацыйнай дзейнасьці й аб іх многа гаварылася й пісалася.
Аўтар у маладосьці
Пісаў я даволі многа на гістарычныя тэмы, але гэты матэрыял увайшоў пазьней у асобныя кніжкі. Каб выдаць гэтую кніжку заставалася толькі адшукаць артыкулы ў прэсе, што не было для мяне вялікай праблемай.
Даволі многа пісаў я на рэлігійныя тэмы, якія стагодзьдзямі стваралі й ствараюць многа бяды й няшчасьця людзям на сьвеце, аб чым згадвае гісторыя й мы бачым на фактах сёньня. Вядома, што за шырмай рэлігіі праводзіцца палітыка й зь ёю многа злачынных злоўжываньняў, якіх тут не пералічыць. Некаторыя царкоўнікі кажуць, што рэлігія аб’ядноўвае людзей, ратуе іхнія душы. Але ў сапраўднасьці яна іх разьядноўвае на працягу доўгіх стагодзьдзяў і робіць іх непрымірымымі ворагамі й нават забойцамі.
Асабліва такія зьявы наглядаліся й наглядаюцца за нашага жыцьця ў апошняй вайне на Балканах, дзе сьмерцю мучанікаў загінулі сотні тысяч хрысьціянаў, мусульманаў, габрэяў, цыганоў і многа было зьнішчаных іхніх сьвятыняў. У Азіі ў 1947 годзе пачаўся канфлікт паміж індусамі, мусульманамі й сікхі, у часе якога загінула 500 000 мужчын, жанчын і дзяцей. Трупы ляжалі на вуліцах. Індыйскі палітычны й духовы лідэр Махандас Гандзі, каб спыніць злачынствы, пачаў галадоўку. Гандзі, які стараўся рашаць канфлікты мірным шляхам, аднойчы сказаў: „Я ня знаю нікога, хто зрабіў-бы для людзей больш чым Ісус. У хрысьціянстве, бясспрэчна, няма нічога няпраўнага”. Аднак дадаў: „Праблема ў іх, што не жывуць згодна са сваім вучэньнем”. А раней, у II стагодзьдзі айцец царквы Тартульян пісаў у сваёй „Апалёгіі” аб хрысьціянах, як яны любяць адзін аднаго й гатовы аддаць жыцьцё.
Так гэта было да IVстагодзьдзя, калі Хрысьціянская царква пайшла на супрацоўніцтва зь дзяржавай. Ад таго часу рэлігія не садзейнічае аб’яднаньню людзей, а часта стаіць побач злачыннай дзяржаўнай палітыкі.
У ісламе Магамэта многа чаго ўзятае зь веры юдэяў і хрысьціянаў. Аднак паміж мусульманамі, як і хрысьціянамі, няма згоды. Нават сярод рэлігійньхх канфэсіяў наглядаюцца расколы, а дзейнасьць мусульманаў апошпімі гадамі трымае сьвет у страху.
Такія злачынствы нельга дапускаць, калі рэлігія вучыць маралі, пашаны, узаемнай любові сярод людзей, а яе кіраўнікі й вернікі займаюцца забойствамі ня толькі інпіаверцаў, калі хрысьціянін ідзе вайной на хрысьціяніна, а мусульманін — на мусульманіна.
На сьвеце ніколі ня будзе парадку, калі кожная з рэлігіяў будзе сваю веру лічыць лепшай, сапраўднай, а другія веры называць схізмай і праз сваіх платных агентаў будзе старацца падпарадкаваць іх пад сваё кіраўніцтва, ды яшчэ злачыннай дарогай.
Нельга забараніць людзям пісаць і крытыкаваць дзейнасьць некаторых рэлігійных кіраўнікоў. Гэта ня будзе абразай іхняй веры, але будзе дыскусіяй, дэбатай над іхняй дзейнасьцю. Рэлігійнага фанатызму не павінна быць, зь ім трэба змагацца.
Некаторыя свае артыкулы ў часопісах я падпісваў псэўдонімамі не таму, каб хавацца за імі, а толькі таму, каб замнога не выстаўляць сваё прозьвішча ў часопісах, дзе прыходзілася многа пісаць на розныя тэмы. Гэтыя артыкулы, пісаныя пад псэўдонімамі, я замяшчаю тут. Зь іх можна давецацца й аб некаторай дзейнасьці беларусаў у Вялікабрьітаніі, што зьяўляецца й часткай нашай эміграцыйнай гісторыі.
Шчырае беларускае дзякуй выказваю спадарству Лене і Колі Сенькам за шчодрую фінансавую дапамогу і духовую падтрымку. Таксама лічу сваім абавязкам выказаць шчырую ўдзячнасьць і пядзяку Віталю Лубу, які многа спрычыніўся да выдачы гэтай кніжкі.
Юры Весядкоўскі
Лёндан, лістапад 2005 г.
Эміграцыйнае жыцьцё
„Казюк”у Італіі
У газэце „Рунь” № 30 быў зьмешчаны цікавы артыкул Марыяна Пецюкевіча пра „Казюка” — сьвята народнага промыслу ў Вільні. Запазнаўшыся са зьместам артыкула, я ўспомніў, што гэтае сьвята ўшанавалі віленчукі ў Італіі ў мястэчку Мадэна 4 сакавіка 1946 году. Ехаць на „Казюка” ў Вільню-Мадэну заклікалі афішы ў радыюсе сотні кілямэтраў. „Казюка” ладзіла Віленская брыгада 5-ай Крэсовай дывізіі ген. Нікадэма Суліка. Арганізатары стараліся надаць Мадэне выгляд Вільні, і таму шмат дзе замест назвы „Мадэна” быў зьмешчаны назоў „Вільня”. Тое самае было зроблена й зь некаторымі вуліцамі мястэчка, дзе віднеліся надпісы: Вострабрамская, Міцкевіча, Антокальская, Новая Пагулянка, Пляц Лукіскі (па-польску — Ю. В.). На адной вуліцы зрабілі мініятурную „Вострую Браму”, перад якой адбылася багаслужба, што папераджала абрад „Казюка”. Каб надаць „Казюку” традыцыйны выгляд, былі арганізаваны кірмаш драўляных гаспадарчых рэчаў, рознага печыва, абаранкаў, сувэніраў, а ў „Бары цёткі Альбіны” італьянскае віно замест Альбіны прадаваў дзядзька. Іграў польскі вайсковы аркестр, а яму наўзмен -— італьянскі. Выступалі артысты, праводзіліся розныя гульні, латарэя й ўсё гэта нагадвала жаўнерам-віленчукам „Казюка” ў Вільні. Для мясцовых-жа жыхароў цікава было паглядзець на нешта незвычайнае, але цікавае й забаўнае.
Арганізатарам „Казюка” хадзіла ня толькі ўшанаваць вялікае віленскае сьвята, але й паказаць італьянцам польскія традыцыі, якія, зразумела, нічога супольнага з „Казюком”
ня мелі. Па местачковых вуліцах маршыравалі гуралі, кашубы, палешукі і ўсе яны былі ў сваіх народных строях, а некаторыя польскія жаўнеры мелі на сабе старадаўнюю польскую ўніформу... Хоць палякі надалі „Казюку” ў Мадэне польскі калярыт, аднак гэтае сьвята ня ёсьць традыцыяй выключна польскай, а найбольш беларуска-літоўскай і ўсіх іншых народнасьцяў Віленскага Краю, прадстаўнікі якіх ехалі ў гэты дзень у Вільню ды везьлі з сабою нешта прадаць-купіць, або проста весела прабавіць час.
(„Рунь" № 32, Вільня, 17 чэрвеня 2000 г.)
Першая беларуская арганізацыя ў Вялікабрытаніі й яе духоўныя й палітычныя апекуны
Першая беларуская арганізацыя — Згуртаваньне Беларусаў у Вялікабрытаніі (ЗБВБ) паўстала ў Лёндане 18 студзеня 1947 году.
Ініцыятыва заснаваць гэтую арганізацыю нарадзілася ў Італіі пры 5-ай Крэсовай дывізіі й 3-ай Карпацкай дывізіі. Аб дзейнасьці беларусаў-гімназістаў 3-ай Дывізіі я не магу сказаць многа, але знаю, што яны трымаліся разам і там выкладчыкам быў беларус Нікан. Сярод беларусаў гімназістаў 5-ай дывізіі ў Італіі, якая знаходзілася ў горадзе Мадэна, выкладчыкам быў беларус Вінцук Грьішкевіч, які пазьней выступаў як В. Жук-Грышкевіч. Па яго ініцыятыве склікаліся тайныя сходкі беларусаў-гімназістаў, на якіх разглядаліся беларускія пытаньні. Было вядома, што вайна скончылася, польская армія будзе разьвязана, а мы, беларусы, не зьбіраемся ехаць дамоў. Таму нашым абавязкам было шукаць беларусаў сярод палякаў, праводзіць зь імі ўсьведамляючыя гутаркі на беларускія тэмы й трымаць зь імі кантакт.
Амаль уся польская армія ў канцы 1946 году была перавезеназь Італііў Англію. Тут далей праводзіліся заняткі ў гімназіях і прафэсійных школах і тут, наколькі дазвалялі абставіны, шукаліся новыя беларусы, трымалася сувязь зь імі й вялася падрыхтоўка да скліканьня беларускага зьезду.
Такім парадкам, карыстаючыся праваслаўным сьвятам Вадохрышча, на 18 студзеня 1947 году скліканы быў Першы Арганізацыйны Зьезд Беларусаў у Лёндане, на Падынгтан. Варта згадаць, што на арганізацыйным Зьезьдзе былі выключна жаўнеры. I ў ходзе Зьезду ў залю ўвайшоў многа каму незнаёмы чалавек у цёмным касьцюме з лысай галавой, што многа хто з прысутных зьвярнуў на яго ўвагу. Неўзабаве выявілася, што быў гэта беларус, юрыст, Мікола Буляк з Любчьі на Наваградчыне.
Зьезд праходзіў, я сказаў-бы, не зусім спраўна, а гэта таму, што зьехалася даволі многа беларусаў, каля 130 жаўнераў, якія не былі між сабою добра знаёмыя. Няведама было хто й што сабою прадстаўляе. I тут ініцыятыву трымалі беларусы, якія прыйшлі ў польскую армію ў 1944 годзе, тыя, што не былі вывезены ў Сібір, а былі яны пад нямецкай акупацыяй і зналіся між сабою. Да гэтай групы належалі й гімназісты польскіх гімназіяў, быўшыя кадэты Менскай афіцэрскай школы БКА. Такім парадкам на старшыню Зьезду паклікалі былога лейтэнанта Афіцэрскай школы БКА ў Менску Канстанціна Нора. У ходзе Зьезду на старшыню Згуртаваньня Беларусаў у Вялікабрытаніі выбраны быў праф. Вінцук Жук-Грышкевіч.
Адрас арганізацыі знаходзіўся сьпярша пад 218 Сасэкс Гардэн, Падынгтан, у Лёндане, а неўзабаве пры ўкраінскай арганізацыі СУБ пад 49 Ліндэн Гардэн, Нотынгам Гіл Гэйт, таксама ў Лёндане. Знайшоўшы сабе прытулак, арганізацыя ЗБВБ пачала рататарным спосабам выдаваць часопіс „На шляху”.
Праф. Жук-Грышкевіч быў выкладчыкам гісторыі ў польскай гімназіі 5-ай дывізіі і, як ужо згадвалася, быў ініцыятарам беларускай арганізацыі ЗБВБ. Быў ён бадай адзіным беларусам з тых шматлікіх вывезеных саветамі ў Сібір, які, апынуўшыся на Захадзе, заняўся арганізацыяй беларусаў. He знайшоў ён нікога да помачы са свайго старэйшага акружэньня. Праўда, вёў ён перапіску зь беларусам, афіцэрам польскай арміі П. Сычам, якога лісты, пісаныя па-беларуску, зачытваў нам на тайных зборках, але П. Сыч ня быў на арганізацыйным зьезьдзе беларусаў у Лёндане. Многа беларусаў з польскай арміі, якія прайшлі савецкія лягеры, баяліся прызнацца да свае нацыянальнасьці й чуліся часам ня-
свойска, калі нехта гаварыў да іх па-беларуску. Таму першую беларускую арганізацыю ў Лёндане закладалі выключна беларусы з-пад нямецкай акупацыі, якія прыйшлі ў польскае войска пад канец 1944 году. I гэтыя людзі, а перадусім гімназісты, былі спружынай беларускай арганізацыі. У той час гімназія, дзе вучыў В. Грышкевіч, знаходзілася ў бараках каля невялікай вёскі Чысэлдон (сем міль ад Свіндона — гораду ў Вілтшаер).
Дырэкцыя гімназіі даведалася пра Беларускі Зьезд у Лёндане й у гэты самы дзень звольніла Грышкевіча з выкладчыка ў гімназіі, а ў канцы школьнага году разагнала й беларусаў-гімназістаў. Як для каго, але для праф. В. Грыпікевіча ўтрата работы ў гімназіі аказалася вялікім псыхічным ударам. Ён пільнаваў, калі я буду ісьці з кантыны й паклікаў да сябе ў барак. Паказаў мне сваё звальнене й прасіў, каб я завёз ад яго ліст у Лёндан да польскага капітана авіяцыі Загурскага, які займаўся палітычнымі справамі. Я ня мог гэтага зрабіць, бо раніцай наступнага дня меў ехаць у свой батальён падпісваць паперы адносна ПКПР (Польскі Корпус Пшыспособеня й Розьмешчэня), зьвязаныя з надыходзячай дэмабілізацыяй з арміі. Тады я зьвярнуўся да Міхася Яськевіча й ён з задаваленьнем вечарам павёз пісьмо Грышкевіча ў Лёндан да капітана Загурскага й раніцай наступнага дня вярнуўся на заняткі ў гімназіі. Ніхто нічога аб гэтым ня знаў.
Той, хто тайна спатыкаўся з праф. В. Грышкевічам, мог заўважыць, што ён быў чалавек вельмі асьцярожны й нават баязьлівы, аднак рабіў сваю беларускую справу. Як відаць, праз дапамогу кап. Загурскага, Грышкевіч нічога ня страціў, а нават скарыстаў. Палякі ўладзілі яго пры сваім вайсковым штабе ў Лёндане. Ім патрэбны быў беларус, бо ў той час яны арганізавалі г.зв. „Мендзыможэ” („Міжмор’е”) — арганізацыю дзяржаваў, якія знаходзяцца паміж Балтыйскім і Чорным морамі й папалі пад камуністычную дамінацыю.
Якую работу выконваў старшыня арганізацыі ЗБВБ пры Польскім штабе я ня знаю, бо ў той час ня быў у Лёндане, а яшчэ вучыўся ў гімназіі. Але, як падае яго заступнік Мікола Буляк у часопісе „Аб’еднаньне” (№ 1, 23. 03.1948), Польскі Штаб даваў для ЗБВБ некаторыя матэ-
Aymap y маладосьці
рыяльныя сродкі ў форме грошай, паперы, канцылярыйных прыладаў. I варта згадаць, што гэтым Польскім Штабам дадзены быў дазвол беларусам, жаўнерам польскай арміі, належаць да свае ЗБВБ. Загад гэты быў зачытаны ў кожнай роце, але ён ня меў вялікага значэньня для сьвядомых беларусаў, бо яны без дазволу палякаў рабілі сваю беларускую справу, а па-другое дні польскай арміі былі палічаны. Аднак такая дзейнасьць беларусаў у польскай арміі палякамі не адабралася.
Актыўныя беларусы вербавалі сваіх знаёмых суродзічаў у беларускую арганізацыю й здавалася, што яна набірае сілы. Але неўзабаве прыехаў з Рыму ў Лёндан айцец Часлаў Сіповіч — вуніят, які раней быў рыма-каталіком. Ён увайшоў у супрацоўніцтва са старшынёю ЗБВБ В. Грышкевічам, які быў каталіком. Яны зьвязаны былі з прэзыдэнтам БНР Міколам Абрамчыкам, які жыў у Парыжы й нанёс візыт у Ватыкан. Яго палякі прывозілі з Парыжа ў Лёндан і ён са сваімі лёнданскімі саюзьнікамі з ЗБВБ вёў перагаворы з Польскім эміграцыйным урадам.
Аб чым яны гутарылі, гэта сакрэт. Толькі ў часе свайго дакладу для беларусаў Лёндану Абрамчык сказаў, што за павет ці два ваяваць з палякамі ня будзем. Інжынер Мікола Абрамчык абвясьціў сябе прэзыдэнтам Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэтую годнасьць ён атрымаў па „тэстамэнту” й пачаў тварыць Раду БНР.
Некаторыя члены Беларускай Цэнтральнай Рады (БЦР), баючыся, што іх заходнія саюзьнікі могуць прыцягнуць да адказнасьці за супрацоўніцтва зь немцамі, пачалі пераходзіць да Абрамчыка ў БНР, спадзяючыся знайсьці ў ёй абарону, бо Абрамчык быў ужо зьвязаны з Ватыканам і польскім эміграцыйным урадам у Лёндане. Аднак большасьць сяброў БЦР не пайшла да Абрамчыка. Людзі гэтыя спынілі сваю дзейнасьць на некаторы час, а замест БЦР стварылі рэпрэзэнтацыю — Беларускі Нацыянальны Камітэт у Рэгенсбургу (Заходняя Нямеччына), які меў свае рэпрэзэнтацыі амаль у кожным лягеры Нямеччыны, дзе знаходзіліся беларускія ўцекачы-эмігранты. Але аб гэтым беларусы Англіі мала што зналі й нічога ня зналі пра БЦР і яе прэзыдэнта Радаслава Астроўскага, які не выступаў публічна.
Неўзабаве айцец Ч. Сіповіч пачаўу Лёндане арганізаваць сваю вуніяцкую царкву. Адзін беларус расказваў: „Прыйшоў да нас у інтэрнат (на Онслёў сквэр, Саўт Кенсінктон, Лёндан) а. Сіповіч і кажа: „Хлопчыкі, памажыце мне залажыць беларускую царкву, бо інакш прыйдзецца мне ўзяць лапату й ісьці з вамі на будову”. I некаторыя неабазнаныя беларусы пачалі яму памагаць. Я ў той час быў яшчэ ў войску й аднойчы прыехаў у Лёндан як у нядзелю а. Сіповіч служыў абедню. Я пайшоў на яго абедню й адразу адчуў ня тое, што ў Праваслаўнай царкве. Мне асабліва запамяталіся словы „Езус”, замест Ісус і „амэн” замест — амінь.
Але сярод беларусаў былі й старэйшыя людзі, якія чулі пра вунію, зналі вуніятаў і яны выступілі супраць дзейнасьці а. Сіповіча. Сярод беларусаў Лёндану й неўзабаве на правінцыі стварылася замяшаньне.
5 лістапада 1947 году я здэмабілізаваўся з арміі й вечарам прыехаў у Лёндан на стала. Я ня быў добра запазнаны ў сутнасьці справы й таму прыслухоўваўся да адных і другіх групаў. Праф. В. Грышкевіча я знаў як свайго выкладчыка з гімназіі, зь якім разам закладаў ЗБВБ. Я часам заходзіў да яго на кватэру й мы гутарылі аб стварыўшайся сытуацыі ў арганізацыі. Аднойчы ён прасіў мяне, каб я памог а. Сіповічу наладзіць царкоўны хор, за што будзе мне пэўная заплата. Я на гэта не згадзіўся.
Таксама заходзіў я й у другілягер — апазцыйны, дзе знаў толькі аднаго беларуса зь Нясьвіжскай настаўніцкай сэмінарыі. Тут былі, як кажуць, звычайныя адкрытыя людзі без ніякіх хітрасьцяў і камбінацыяў. Гэтую групу людзей ачольваў юрыст Мікола Буляк. Быў гэта сапраўды здольны, шчыры й працавіты чалавек, да таго вялікі праціўнік вуніятаў.
Пабыўшы сярод адных і другіх і запазнаўшыся зь іхнімі непаразуменьнямі, мае сымпатыі аказаліся па баку групы М. Буляка, які быў заступнікам старшыні ЗБВБ.
Ня ведаю як доўга трывала-б такая няпэўная сытуацыя ў арганізацыі ЗБВБ, каб не даведаліся мы з ангельскай каталіцкай газэты „Католік Гэральд” зь якою мэтай прыехаў у Лёндан а. Ч. Сіповіч і тут ужо не магло быць паразуменьня. У часопісе „Аб’еднаньне” (№ 1, 23.03.1948) чытаем: „Хто такі айцец Сіповіч і чаго ён прыехаў у Лёндан?” Ангель-
ская каталіцкая газэта „Католік Гэральд” ад 16 студзеня 1948 г., № 3227, зрабіла, як кажуць, мядзьвежую ўслугу а. Ч. Сіповічу, зьмяіпчаючы яго інтэрв’ю пад загалоўкам: „Папа прыслаў рускага сьвятара сюды наварочваць праваслаўных”!.
Вось пераклад гэтага артыкула:
„Айцец Сіповіч ёсьць у Лёндане з пажаданьня папы, каб навярнуць нейкіх 1 000 рускіх, якія знаходзяцца ў гэтай краіне. Ён патрабуе ангельскіх католікаў памагчы яму.
The Pope Has Sent A Russian Priest Here To Convert The Orthodox
By a Staff Reporter
Fr. Sipovich it in London at the detire of the Pope to convert tome 1,000 Ruttian* now in thi» country. He want* Engliih Catholic* to help him.
Справа 3 Ч. Сіповічам папала ў гэтае выданьне „Католік
Гэральд” у часе касьцельных маленьняў, празь якія ўсе хрысьціяне могуць канчаткова вярнуцца да папы, як да сапраўднага духовага лідэра.
— Я маю толькі двух чалавек у сваім лёнданскім прыходзе — католікаў славянска-бізантыйскага абраду беларускага паходжаньня, — сказаў а. Сіповіч. — Але мая работа ёсьць у сапраўднасьці місіянерская. Я мушу падрыхтаваць грунт для наварачваньня вялікай колькасьці маіх землякоў, якія ёсьць
' The Pope Has Sent A Russian Priest Here To Convert The Orthodox
By a Staff Reporter
Fr. Sipovich is in London al the desire of the Pope to convert some 1,000 Russians now in this country. He wants English Catholics to help him.
The story of Fr. C. Sipovich comes most fittingly in this issue of „The Catholic Herald," preceding the Church Unity Octave, in which we are asked to pray that all Christians may turn finally to the Pope as their true spiritual Head.
„1 have only two people in my London congregation — Catholics of the Slav Byzantine Rile, of the While Russian race," said Fr. Sipovich. „Bui my work is essentially missionary: I must prepare the ground for the conversion of the vast majority of my countrymen who are Orthodox, and who are in the Polish Resettlement Corps or among European Voluntary Workers. My own spiritual subjects in this country may number some 100 altogether."
PURE SYNODAL RITE
Romance attaches to Fr. Sipovich’s arrival here; he is part of the efficient machinery set up by the late Pope Pius XI to tackle the Russian question, and which the present Pope is developing through the now famous Russicum college in Rome, where priests are trained in what is known as the „pure synodal rile,” that is, ihe manner of worship and ritual as ordered by ihe Orthodox Synod of Russia.
Priests of his rile (they include some English Jesuits, amons them Frs. Milner and Ryder) strictly avoid anything, savouring of „Latinisation” in rite.
праваслаўныя й знаходзяцца ў Польскім Корпусе Разсяленьня й сярод Эўрапэйскіх Добраахвотных Рабочых. Пад маім духовым уплывам у гэтай краіне можа быць нейкіх 100 асоб.
Чыста сінадальны абрад
Прыбыцьцё а. Сіповіча сюды рамантычнае; ён ёсьць дзеючай машынай, пастаўленай апошнім папам Піем XI дзеля расейскага пытаньня, у якім сучасны папа разьвзвае праз знамяніты Русікум коледж у Рыме, дзе вучаць сьвятароў „чыста духоўнага абраду” ўстаноўленага Праваслаўным Сінодам Pacei. Сьвятары гэтага абраду (да якога належаць некаторыя ангельскія езуіты, сярод іх а.а. Мільнэр і Рыдэр), стараюцца абысьці ўсё тое, што магло-б увесьці „лацінізацыю” ў абрад. 3 другога боку ўкраінцы, аб якіх многа пісалася ад часу іхняга прыезду ў гэтую краіну, увялі некаторыя практыкі заходняга паходжаньня. „Работа ўкраінскіх сьвятароў тут ёсьць чыста пастырская сярод сваіх людзей”, — сказаў а. Сіповіч.
Моцная апазыцыя
Цяжар працы, які стаіць перад гэтым маладым барадатым сьвятаром, каторы стараецца здабыць сымпатыі ан-
The Ukrainians, on the other hand, of whom much has already been written since their arrival in this country, have introduced into their rite certain practices of Western origin. „The work of the Ukrainian priests here is purely pastoral among their own people,” Fr. Sipovich explained.
A STRONG OPPOSITION
The immensity of the task facing this young bearded priest, who tells me he is anxious to enlist the sympathy of English Catholics, lies in the knowledge that the opposition to his work comprises two able Orthodox Bishops, now in this country and also natives of White Russia, with four or five priests, the chief church of the dissidents being an Anglican building near Earls Court.
Fr. Sipovich celebrates the Catholic Liturgy on some Sundays at the. Little Oratory, Brampton Road, at 9.30, and many Orthodox Christians attend.
„I want a chapel in London," he told me, „but my White Russian compatriots, w’helher Orthodox, Byzantine Catholic, or Latin, are poor. I want English Catholics to help me with their prayers.”
He emphatically denied the charges being made by the White Russian Orthodox clergy here, who naturally resent his presence, that he has money „from the Vatican."
He is largely dependent on the charity of Catholics, and resides at the Lithuanian Church, the Oval, Hackney, in the poorest part of London.
Fr. Sipovich is Licentiate in Theology and holds the distinction of being a Doctor in Oriental Church Sciences, obtained after four years’ study in the Pontifical Institute of that Faculty. He belongs to the Marian Congregation.
„Catholic Herald," 16.01.1948
гельскіх католікаў, ляжыць у сьвядомасьці, што апазыцыю да ягонай дзейнасьці прадстаўляюць двух здольных праваслаўных епіскапаў у гэтай краіне, якія таксама паходзяць зь Беларусі й маюць чатырох ці пяцёх сьвятароў. Галоўная царква гэтых інаверцаў знаходзіцца ў ангельскай сьвятыні на Эрлс Корт.
— Я патрабую капліцу ў Лёндане, — сказаў ён мне, — але мае беларусы-суродзічы, хто яны не былі-б: праваслаўныя, вуніяты або католікі, ёсьць бедныя. Мне патрэбны ангельскія каталікі зь іхнімі малітвамі памагчы мне.
Ён з націскам аспрэчвае абвінавачаньні зробленыя тут праваслаўным духавенствам, якое ёсьць непрыхільнае да ягонай прысутнасьці й што грошы ён мае „з Ватыкану”. У аснаўным ён залежыць ад дабрачыннасьці каталікоў Літоўскага касьцёла, які знаходзіцца на Овал, Гакнэй, найбяднейшай частцы Лёндану.
Айцец Сіповіч ёсьць адукаваны ў тэалёгіі, які пасьля чатырох гадоў студыяў у Рыме атрымаў дактарат і знае ўсходнецаркоўныя справы. Належыць ён да Кангрэгацыі Марыянаў”.
Такое асьведчаньне а. Ч. Сіповіча ў каталіцкай газэце выклікала абурэньне сярод праваслаўных беларусаў Англіі. Айцец Сіповіч розна апраўдваўся ў прэсе, а яго прыяцелі асуджалі арганізацыю ХАБР і часопіс „Аб’еднаньне” за тое, што апошні асьмеліўся зьмясьціць на сваіх балонках пераклад гэтага інтэрв’ю на беларускую мову. Як прыклад: „У сакавіку г.г. выйшаў у Лёндане часапіс „Аб’еднаньне” як ворган Хрысьціянскага Аб’еднаньня Беларускіх Работнікаў у Вялікай Брытаніі. He чапаючы палітычных арыентацыяў гэтага часопіса, прыходзіцца з сумам сьцьвердзіць, што самае слова „хрысьціянскі” вельмі не гарманізуе із зьместам некаторых артыкулаў часопіса. Якімі-ж этычнымі законамі й якою маральнасьцю кіраваліся рэдактары часопіса „Аб’еднаньне” зьмяшчаючы артыкул: „Хто такі а. Сіповіч і чаго ён прыехаў у Лёндан?” Ёсьць гэта пераклад з аднае лёнданскае газэты 16-1-48...” ( „Божым Шляхам” № 5 (8), травень 1948).
Усё-ж прысутнасьць а. Ч. Сіповіча ў Лёндане сярод праваслаўных беларусаў і ягоная дзейнасьць былі добра відавочнымі й зразумелымі.
Сярод беларусаў Вялікабрытаніі наступіў недавер да кіраўніцтва ЗБВБ, якое падтрымоўвае а. Сіповіча зь ягонай вуніяцкай царквой, а старшыня В. Грышкевіч адцягвае Агульны Зьезд сяброў ЗБВБ. Супраціў нарастаў, а зь ім непазьбежны канфлікт. Паўстала ініцыятыўная група, якая на сваім сходзе 15 сакавіка 1948 году пастанавіла заснаваць новую беларускую арганізацыю пад назовам Хрысьціянскае Аб’еднаньне Беларускіх Работнікаў у Вялікабрытаніі (ХАБР) і ў яе Часовую Ўправу на сходзе актыву й яго прыхільнікаў на старшыню прызначана Міколу Буляка, на заступніка старшыні — Барыса Суравага, на сакратара — Юрыя Весялкоўскага, на скарбніка — Паўла Бударкевіча, а на сяброў Управы: К. Нора, С. Серафіновіча, А. Малаху, А. Жданковіча, А. Вараву й I. Завадзкага. Часовая Ўправа пачала выдаваць свой часапіс „Аб’еднаньне”, першы нумар якога выйшаў 23 сакавіка 1948 году. У ім і быў зьмешчаны пераклад з ангельскай мовы артыкула: „Хто такі айцец Сіповіч і чаго ён прыехаў у Лёндан?” У гэтым самым нумары „Аб’еднаньня” зьмешчаны быў абшырны „Заклік групы сяброў Галоўнай Управы й Лёнданскага Аддзелу ЗБВБ да сяброў ЗБВБ і ўсіх беларусаў Вялікай Брытаніі”, у якім гаварылася:
„Вось сытуацыя, у якой апынулася беларускае грамадзтва на эміграцыі й пададзеныя праз нас яе прычыны. Прыйшла ўжо пара скончыць з гэтым і прыступіць да звычайнай працы, да якой заклікаюць нас нашыя найбольш ведамыя змагары за беларускую справу й дзесяткі тысячаў беларусаў, патрабуючых на шматлікіх сходах і зьездах утварэньня Беларускага Цэнтральнага Прадстаўніцтва на эміграцыі на аснове агульных дэмакратычных выбараў. (...)
Усе другія арганізацьі ці ўстановы, якія імкнуцца, каб рэпрэзэнтаваць усё беларускае грамадзтва на эміграцыі, уважаць за бяспраўнае.
У сувязі з гэтым заклікаем усіх беларусаў у Вялікай Брытаніі дакладна прадумаць усе гэтыя справы й заняць сваё становішча.
Заст. Старшыні ЗБВБ М. Буляк
Сябры Гал. Управы С. Серафіновіч, К. Hop.
За Лёнданскі Аддзел ЗВВБ Старшыня А. Малаха, сакратар А. Варава”.
Крыху болып як месяц часу пасьля заснаваньня арганізацыі ХАБР атрыманы быў ліст ад праф. Р. Астроўскага за датай 22 красавіка 1948 году, у якім ён пісаў:
„Я зусім добра разьбіраюся ня толькі ў тых грамадзка-палітычных плынях, якія пакутуюць на Лёнданскім грунце, але добра знаю й людзей, якія тыя плыні стварылі. Нам, зразумела, нельга ісьці за імі ды хавацца за нерэальныя і сьмешныя канцэпцыі, бо-ж гэта не нашая асабістая справа, а грамадзкая, агульнанародная. (...) У чэснай працы, бязупынным змаганьні ды нязломным імкненьні да асягненьня ідэалу — наша сіла і... перамога! Жадаю Вам посьпехаў у Вашай грамадзкай працы й асабістага шчасьця кожнаму (-ай) з Вас”.
Было гэта пісьмо даволі доўгае, якое падняло на духу сяброў арганізацыі. Яно азначала, што ХАБР ня ёсьць арганізацыяй ізаляванай, а ўваходзіць у шырэйшыя палітычныя зносіны зь беларускай эміграцыяй у Нямеччыне. Калі мінула небясьпека з боку аліянтаў, Беларуская Цэнтральная Рада склікала свой Пленум у Эльвангене, на якім выбрала выканаўчы орган БЦР і Прэзыдыюм Пленума. Адгэтуль і пачалася адкрытая барацьба двух беларускіх прэзыдэнтаў — Радаслава Астроўскага й Міколы Абрамчыка, якая паглыбіла раскол сярод беларусаў ня толькі Англіі, але ўсяе беларускае эміграцыі.
Хоць Згуртаваньне Беларусаў у Вялікабрытаніі было арганізацыяй апалітычнай, але немагчыма было абысьціся ў ёй без палітыкі й рэлігіі. I на гэтым фоне ўзьнікалі найбольшыя непаразуменьні, канфлікты.
Нарэшце, пасьля доўгага чаканьня, 2 траўня 1948 году адбыўся Другі Агульны Зьезд сяброў ЗБВБ, які меў адбыцца 18 студзеня 1948 году. На ім прысутнічалі й сябры часовай арганізацыі Хрысьціянскага Аб’еднаньня Беларускіх Работнікаў (ХАБР), якія былі сябрамі гэтай арганізацьіі. Яны спадзяваліся, што ім удасца пазбыцца ў ЗБВБ падасланых Ватыканам людзей, якія зьвязаліся яшчэ з палякамі. Зьезд вёў В. Грышкевіч. Ён са сваімі прыхільнікамі быў рашуча настаўлены ўтрымаць арганізацыю ў сваіх руках і таму не хацеў прыняць Рэзалюцыі, прадстаўленай апазыцыяй. На Зьезьдзе не заносілася на кампраміс. Меркаваньне большасьці сяброў было выразна падзеленае, а менавіта каму мае
падпарадкавацца беларуская арганізацыя ў Вялікабрытаніі: прэзыдэнту М. Абрамчыку, які зьвязаўся з Ватыканам і палякамі, ці Р. Астроўскаму? Згоды не было відаць і таму, замест весьці калатню, большасьць сяброў арганізацыі ХАБР пакінула залю Зьезду.
Прычыны расколу ЗБВБ згадваюцца ў Рэзалюцыі сяброў ХАБР:
„Рэзалюцыя групы сяброў-удзельнікаў Другога Звычайнага Агульнага Зьезду ЗБВБ у Лёндане, скліканага на сёньня, г.зн. дня 2 траўня 1948 году. Мы, ніжэйпадпісаныя сябры-ўдзельнікі Другога Звычайнага Агульнага Зьезду Згуртаваньня Беларусаў у Вял. Брытаніі, дакладна азнаёміўшыся з усімі падрыхтоўнымі матэрыяламі, як камунікатамі, паведамленьнямі, рэгулямінамі, павесткамі дня, апрацаванымі часткай сяброў былое Гал. Управы ЗБВБ, сп.сп. В. Грышкевічам, В. Сянкевічам, М. Арцюхом і Ч. Кукелем — мусім сьцьвердзіць наступнае:
шовыя ахвяры на Беларускі Дом, Прэсавы Фонд і іншае ў суме некалькіх фунтаў; гэтыя-ж сябры ўлажылі нямала працы ў разьвіцьцё нашай арганізацыі. Дастаткова ўзяць за прыклад сяброў Лёнданскага Аддзелу, якія зь вялікім накладам часу, асабістых выдаткаў на даезды й здароўе, цэлымі начамі адбівалі часопіс „На шляху” ці „Беларус на чужыне”. Яны навогул сьлепа выконвалі ўсё, што ім загадвалі сп. В. Грышкевіч, або а. Ч. Сіповіч, нясучы на сабе ўвесь цяжар чорнай няўдзячнай працы. Цяпер гэтым-жа сябрам адабрана права голасу сярод зьехаўшыхся сваіх братоў, або зусім „выключана” іх зь беларускай сям’і.
Як-жа, напрыклад, могуць сябры, расьцярушаныя па ўсёй Вялікай Брытаніі, згодна § 13 іх рэгуляміну сабрацца й дагаварыцца, каб за 10 дзён да тэрміну Зьезду ўнесьці такую ці іншую прапанову ў павестку дня Зьезду. Рабіць гэта ёсьць толькі магчымасьць цяпер, калі яны разам зьехаліся, спаткаліся й абмяняліся між сабою думкамі.
Бяручы пад увагу вышэйсказанае й склаўшуюся сытуацыю, зьехаўшыеся сябры ЗБВБ у Лёндане павінны былі самі ўзяць ініцыятыву ў свае рукі й правесьці неабходныя мерапрыемствы, каб надаць Агульнаму Зьезду характар правідловасьці й важнасьці.
Мефапрыемствамі гэтымі, якія мы прапануем, зьяўляюцца:
Права чыннага ўдзелу (права голасу) прыслугоўвае ўсім прысутным сябрам ЗБВБ, якія фігуравалі на сьпіску сяброў
ЗБВБ у часе кадэнцыі й б. Гал. Управы, г.зн. да дня 18 студзеня 1948 г. або ўступілі пазьней і залягаюць не больш як за 6 месяцаў з сяброўскімі складкамі да канца кадэнцыйнага году Гал. Упр. (г.зн. да 18 студзеня 1948 г.), хіба што выступілі з ЗБВБ на ўласную просьбу. Права голасу прыслутоўвае й тым сябрам, якія залягаюць больш за 6 месяцаў, але згодзяцца заплаціць усе залегласьці новавыбранай Зьездам Галоўнай Управе.
Мандатная Камісія, выбраўшы між сабой старшыню й сакратара, павінна неадкладна прыступіць да ўстанаўленьня правамоцнасьці (важнасьці) Агульнага Зьезду.
Толькі пры выпаўненьні гэтых варункаў, міма неправідловага скліканьня, Другі Звычайны Агульны Зьезд можа стацца правідловым і правамоцным (важным).
Дзеля гэтага кожнаму сябру-ўдзельніку Зьезду павінна быць ясная й зразумелая нашая прапанова, якую мы падаём у форме рэзалюцыі.
Калі-ж аднак знойдуцца сябры, якія захочуць, без папярэдняга прыняцьця Рэгуляміну, праводзіць Зьезд паводле Рэгуляміну не запрапанаванага, а накінутага сп.сп. В. Грышкевічам, В. Сянкевічам, Ч. Кукелем і М. Арцюхом — мы, сябры-ўдзельнікі Другога Агульнага Зьезду ЗБВБ, змушаны будзем прызнаць:
Думаем, што ўсьлед за намі пойдуць усе іншыя сябры, якія паважна думаюць аб беларускай справе й хочуць служыць свайму народу як яго верныя сыны”.
Далей падаецца ліста 48 прозьвішчаў беларусаў, якія выступілі з арганізацыі ЗБВБ і перайшлі ў ХАБР.
26 сьнежня 1948 году ў Лёндане адбыўся Першы Агульны Зьезд сяброў Хрысьціянскага Аб’еднаньня Беларускіх Работнікаў у Вялікабрытаніі. Быў гэта мнагалюдны зьезд. У яго Галоўную Ўправу ўвайшлі пераважна сябры з Часовай Управы ХАБР, якія былі вядомыя на Бацькаўшчыне й тут на эміграцыі праявілі сваю нацыянальную дзейнасьць. 3 правінцыі ў Галоўную Ўправу ўвайшоў адзін толькі А. Гатковіч.
Паміж дзьвюма арганізацыямі вялася й часам вострая палеміка, якая разгаралася асабліва ў часе раскладу ЗБВБ. ЗБВБ выдавала сьпярша часопіс „На шляху”, а пасьля „Беларус на чужыне”. ХАБР праз увесь час свае дзейнасьці выдавала часопіс „Аб’еднаньне”, якіх выйшла болып за сто нумароў. Пры арганізацыі ХАБР заснаваны быў мужчынскі хор, арганізацыя аказвала матэрыяльную дапамогу суродзічам у лягерох Нямеччыны, ушаноўвала свае сьвяты— нацыянальныя, рэлігійныя й т.п. Заўчасны ўпадак арганізацыі ХАБР, які пачаўся ў 1962 годзе, спачывае на яе высокім аўтарытэце, але гэта ўжо другая справа.
3 распадам арганізацыі ХАБР некаторыя яе сябры пачалі вяртацца назад у ЗБВБ і неўзабаве ачолілі яе Галоўную Ўправу. У гэтым ужо часе (1960 г.) а. Ч. Сіповіч атрымаў сан біскупа, а яшчэ раней прыдбаў адзін, а пасьля яшчэ тры дамы. Неўзабаве ў Лёндан прыехала больш беларускіх каталіцкіх ксяндзоў. У гэтых дамох пачало канцэнтравацца беларускае нацыянальнае жыцьцё арганізацыі ЗБВБ пад апекай ксяндзоў, якое сьпярша канцэнтравалася ў Беларускім Доме на 52 Пэн Роўд у Лёндане.
Замест таго, каб айцы-вуніяты, як духоўныя людзі, заняліся апекай старых, хворых і адзінокіх беларусаў, яны заняліся палітыкай. У сваіх дамох зрабілі цэнтр беларускага нацыянальнага жыцьця, а Беларускі Дом пакінулі для старых адзінокіх беларусаў-пэнсіянераў і лякатараў.
У адным з вуніяцкіх дамоў зрабілі Беларускую Бібліятэку, у другім — залю на сходкі, у трэцім — сталовую з кухняй, а ў чацьвёртым доме ў адным пакоі — капліцу, якую А. Мальдзіс у „Голасе Радзімы” апісаў як беларускую царкву, а чатыры дамы назваў „беларускай вёскай”, хоць у гэтых дамох ніхто зь беларусаў не жыве за выняткам двух беларускіх вуніятаў — а. Надсона й а. Маскаліка ды лякатары англічане. У гэтых дамох затрымоўваюцца некаторыя прыезджыя ў Лёндан беларусы.
Так вуніяты, пры дапамозе сваіх памагатых, падабралі ў свае рукі арганізацыю ЗБВБ. Ладзяць яны так званыя „беларускія лекцыі”, на якіх робяць даклады, пераважна каталікі-англічане й часам палякі. I што можна пачуць на тых лекцыях аб Беларусі, асабліва ад палякаў, якія лічаць Заходнюю Беларусь сваімі „крэсамі ўсходнімі”?
Пасьля такіх лекцыяў, якія часам уводзяць у блуд неабазнаных з гісторыяй людзей, усе ідуць на цёплы абед, дзе можна й выпіць кілішак віна. А хто й дзеля чаго купіў гэтыя дамы (беларускую вёску) і за чые грошы, і дзеля чаго даў іх да карыстаньня вуніятам, ніхто не цікавіцца. Таксама ніхто не цікавіцца хто пакрывае кошты за гэтыя абеды й піцьцё. Магчыма, некаторыя людзі й прыходзяць, каб нешта зьесьці й выпіць.
Чаму а. Надсон, які часта езьдзіць у Ватыкан, не скажа папу, каб гэтыя грошы, якія ён выдае на вуніяцкую акцыю сярод праваслаўных беларусаў, перадаць на адбудову сапраўднай Беларускай Каталіцкай Царквы на Беларусі? Чаму nana не назначыць біскупам беларуса, а назначыў біскупамі ярых палякаў (Кандрусевіч і Сьвёнтэк) ды выслаў з Польшчы на Беларусь чараду ксяндзоў-палякаў? Гэтыя слугі свайго польскага папы ўжо ўсьпелі ўзгадаваць і настроіць беларусаў-католікаў так, што яны пачалі адкрыта гаварыць, піто Заходняя Беларусь была „крэсамі Польшчы” й такой павінна быць, а беларусы хай выматваюцца за Смаленск.
Чаму а. Аляксандар Надсон, якога некаторыя беларусы й чужынцы лічаць вялікім беларускім патрыётам, не ідзе са сваёй вуніяй да беларусаў-католікаў, якіх польскія ксяндзы парабілі палякамі й ня верне іх назад да свае вуніі й беларускасьці, а шнырыць сярод праваслаўных, уводзячы толькі непаразуменьні.
Было гэта даволі даўно, як не мыляюся, калі Рымская Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў узнагародзіла айца А. Надсона тытулам мітрафорнага пратаярэя. Наданьне такога сану зьдзейсьніў біскуп Ч. Сіповіч у часе літургіі 6 жніўня 1978 году. Тады ў сваім казаньні біскуп Ч. Сіповіч сказаў: „У нас, не так як у вас (г.зн. праваслаўных), мы робім так, як нам кажуць”. I гэта праўда. I айцец, а цяпер мітрафорны пратаярэй, рабіў і будзе рабіць так, як яму загадае Ватыкан, часам нават супраць свайго гонару й хрысьціянскай этыкі.
Шмат няпраўды гаворыцца, пішацца й распаўсюджваецца аб гэтай „беларускай вёсцы” й „беларускай царкве” на Фіншлей у Лёндане. Напрыклад, газэта „Таймс Гроў Ньюспэйпэр” за 5 кастрычніка 1989 году піша, што „а. Аляксандар Надсон, духовы лідэр тысячнай каталіцкай грамады ў Вялікабрытаніі”. Ці-ж гэта праўда? Як доўга я жыву тут, яшчэ ня чуў, каб нехта зь беларусаў у Англіі сказаў, што ён вуніят і належыць да царквы а. Надсона. Яго падтрымоўваюць больпі чужынцы, а сярод іх Вера Рыч, Гай Пікарда й Джэймс Дынглі, якія даволі часта езьдзяць на Беларусь і пашыраюць там вуніяцкую прапаганду. Гэтыя людзі добра знаюць, што сярод беларусаў Англіі вуніятаў няма, а яны аднак падтрымоўваюць вуніяцкую работу. Ці-ж такую дзейнасьць нашых прыяцеляў англічан можна назваць карыснай для беларускай нацыянальнай справы? Ёсьць праўдай, што некаторыя беларусы, па-знаёмству, або па-сяброўству зойдуць часам у капліцу а. Надсона, але іх можна палічыць на пальцах. Таму паўстае пытаньне: дзеля якой мэты нашы прыяцелі англічане памагаюць a. А. Надсону адрадзіць вунію на Беларусі? Пажадана было-б, каб яны самі адказалі на гэтае пытаньне.
I так, як некалі а. Ч. Сіповіч памог разьбіць еднасьць сярод беларусаў Вялікабрытаніі сваёю „беларускаю царквою”, дык сёньня a. А. Надсон разьбівае еднасьць беларусаў на
Бацькаўшчыне праз сваю „нацыянальную царкву”. Як першы, так і другі, былі й ёсьць платныя работнікі Ватыкану.
Успомнім некаторыя моманты зь біяграфіі біскупа Часлава Сіповіча ўзятыя з часопіса „Беларашын Стады” (№ 1, за 1981 год), пададзеныя a. А. Надсонам.
Часлаў Сіповіч нарадзіўся 8 сьнежня1914 г. у каталіцкай сям’і. У 1928 г. паступіў у школу да Айцоў Марыянаў у Друі. У 1934 годзе прыняў манаскі сан. Тут-жа ў Друі перайшоў на вуніяцтва, каб „загаіць старыя раны й запоўніць прорву паміж каталікамі й праваслаўнымі” — так піша а. Надсон. 3 гэтай мэтай паехаў ён у Рым вучыцца. У 1940 годзе быў высьвячаны на сьвятара, а ў 1942 годзе закончыў студыя. 19 сьнежня 1946 году зрабіў дактарат.
Будучы ў Італіі а. Сіповічу надарылася нагода спаткаць беларусаў у польскай арміі, а таксама некаторых уцекачоў, якім памагаў адшукаць сваякоў і знаёмых. „Вестка аб прысутнасьці маладога беларускага сьвятара ў Рыме, — піша a. А. Надсон, — хутка разышлася”.
Але як гэтае знаёмства беларусаў з а. Сіповічам пачалося, аб гэтым а. Надсон ня кажа, а варта сказаць. Усё пачалося ў 1946 годзе, калі ў Парыжы пачала выходзіць беларуская газэта „Беларускія Навіны”. Гэтую газэту выдаўцы прысылалі ў Рым, а з Рыму а. Сіповіч пашыраў яе сярод беларусаў-жаўнераў. Была гэта чыста вуніяцкая газэта, якую напэўна фінансаваў Ватыкан, бо ў 1946 годзе беларуская эміграцыя сядзела ў лягерох, а жаўнеры польскай арміі не былі багатымі, каб маглі фінансаваць газэту, ды яшчэ вуніяцкую, калі сярод беларусаў не было вуніятаў, а калі былі, то гэта лічаныя адзінкі.
Праз такое вось знаёмства зь беларусамі ў польскай арміі 9 красавіка 1947 году а. Сіповіч прыехаў за імі ў Англію й пачаў дзейнасьць, аб якой згадвалася раней.
Далей а. Надсон піша, што а. Ч. Сіповіч прыехаў у Англію, уступіў у Згуртаваньне Беларусаў Вялікабрытаніі й выконваў шэраг важных роляў у жыцьці арганізацыі.
Трэба прызнаць, што сьвятар (пазьней біскуп) Ч. Сіповіч быў хітры й разважны чалавек, умеў падысьці да людзей і ніколі не ўзвышаў сябе. Ня меў ён пыхі й таму знаходзіў прыязныя адносіны сярод некаторых праваслаў-
ных беларусаў, але быў ён тыповы езуіт, заданьнем якога было навярнуць праваслаўных беларусаў на вунію й гэта ён рабіў усімі магчымымі й даступнымі сродкамі. Аднак работа яго на эміграцыі не дала жаданых вынікаў. Памёр біскуп Ч. Сіповіч раптоўна 4 кастрычніка 1981 г. У газэце „Свабода” (№ 1, красавік 1990 год) а. Надсон піша: „Я меў шчасьце сустрэцца зь незвычайным чалавекам, айцом (пасьля біскупам) Чаславам Сіповічам, вялікім сьвятаром і палымяным беларускім патрыётам. Пад яго ўплывам у мяне нарадзілася жаданьне пасьвяціць жыцьцё на службу Богу сярод свайго народу”.
Такое шчасьце сустрэцца з айцом Чаславам Сіповічам мела вельмі многа беларусаў і толькі двух згадзілася стаць пярэкрутамі, каб „пасьвяціць жыцьцё на службу Богу сярод свайго народу”. Неўзабаве адзін з гэтых службістаў, сябра а. Надсона, зьняў сутану й адмовіўся ад каталіцкай веры, застаўся а. Надсон. А чаму? Відаць матэрыяльныя карысьці й выгады пераканалі яго застацца ў „праўдзівай веры”. Некаторыя людзі кажуць — Бог адзін і адно Евангельле. I гэта праўда. To навошта тады мяняць веру, калі можна свабодна прапаведаваць Слова Божае на роднай мове й у той веры, у якой яго ахрысьцілі. I так большасьць хрысьціян робіць, а людзі, якіх вабяць выгады й матэрыяльнае забясьпечаньне, прадаюць сваю веру.
Зьмяніць веру, гэта яшчэ не вялікае злачынства. Многа хто гэта рабіў і робіць. I ўсё добра датуль, пакуль пярэхрыст ціха задавальняецца сваёй новай верай і не мяшаецца ў рэлігійныя справы таго веравызнаньня, якое ён здрадзіў.
Усё-ж, хоць позна, але некаторыя беларусы Англіі пераканаліся, якую „беларускую работу” праводзіў біскуп Часлаў Сіповіч і ягоны падручны a. А. Надсон пры дапамозе старшыні ЗБВБ Я. Міхалюка, былога сябры ХАБР. Апошнімі гадамі некаторыя беларусы пачалі сумнявацца ў дзейнасьці кіраўніцтва Галоўнай Управы ЗБВБ, ці яна сапраўды служыць беларускай нацыянальнай справе, ці выконвае паручэньні Ватыкану? I каб ня мець на сваім сумленьні адказнасьці перад гісторыяй, некаторыя яе сябры пачалі адмаўляцца ўваходзіць у Галоўную Ўправу. За апошнія тры гады адмовіліся быць сябрамі Галоўнай Управы ЗБВБ тры
асобы, якія некалі былі сябрамі ХАБР. На іх месца, на апошнім гадавым Зьезьдзе, які адбыўся 30 мая 1992 году, увайшлі тры новыя асобы, якія прыехалі ў Англію значна пазьней. Адна зь іх зь Беласточныны, а дзьве зь Беларусі. Такім парадкам у жылы кіраўніцтва ЗБВБ улілася новая кроў. Застаецца чакаць, ці гэтая новая кроў адродзіць арганізацыю, ці яе пераможа старая кроў?
Хоць арганізацыя ЗБВБ мае свой Беларускі Дом у Лёндане, але свае гадавыя зьезды й нацыянальныя сьвяткаваньні праводзіць у памешканьні вуніяцкай місіі. Значыць, ЗБВБ карыстаецца ласкай вуніятаў і за ласку трэба аддзячыць ласкай. Недалёкая будучыня пакажа, па якой дарозе пойдзе Згуртаваньне Беларусаў Вялікабрытаніі.
Так гэта ў скароце выглядала дзейнасьць першай беларускай арганізацыі ў Вялікабрытаніі. Былі, што праўда, і другія беларускія арганізацыі акрамя ЗБВБ і ХАБР. На ўвагу заслугоўваюць Беларускі ВызвольныРух і Беларускі Вызвольны Фронт. Гэта таксама частка бурлівай гісторыі беларусаў Англіі й яна патрабуе свайго дасьледчыка. Гэтыя дзьве палітыныя арганізацыі выступалі на міжнароднай арэне ў абароне паняволенай камунізмам Беларусі і нічога супольнага ня мелі з агентамі Ватыкану.
(„Голас Часу" № 20 (5) і 21 (6), Лёндан 1992 г.).
Яшчэ адзін забыты юбідей
У газэце „Беларус” (№ 451, люты 1998) К. Акула ў артыкуле „Юбілей Згуртаваньня Беларусаў Канады” цытуе часопіс „Зважай” (№ 3 (63), верасень 1991): „У 1946 г. у Вялікай Брытаніі паўстала першая арганізацыя самапомачы — Згуртаваньне Беларусаў Вялікай Брытаніі (на гэта раней быў атрыманы дазвол ад штаба польскіх збройных сілаў, што былі пад брытанскай камандай і дзе было нас, беларусаў, звыш 30 тысячаў — К. А.)”.
Фактычна беларуская арганізацыя паўстала не ў 1946 годзе, a 18 студзеня 1947 году на сваім Першым зьезьдзе, які быў скліканы на праваслаўнае Вадохрышча, калі праваслаўныя беларусы мелі нагоду прыехаць у Лёндан на багаслужбу.
Хачу заўважыць, што аснова ЗБВБ была закладзеная не ў Вялікабрытаніі, а ў Італіі (у горадзе Мадэна) у польскай гімназіі, якая пачала сваю дзейнасьць у лістападзе 1945 году. Выкладчыкам гісторыі быў там беларус — праф. Вінцук Грышкевіч. Там-жа вучылася некалькі беларусаў, якія ў вайну займаліся на Бацькаўшчыне ў беларускіх настаўніцкіх сэмінарыях або іншых сярэдніх школах.
Запазнаўшыся з праф. Грьішкевічам, яны час ад часу спатыкаліся зь ім за горадам або ў адной італьянскай хаце. Грышкевіч цікавіўся падзеямі на Беларусі пад нямецкай акупацыяй і беларускай дзейнасьцю. На гэтых спатканьнях мы абгаворвалі недалёкую будучыню, як сваю, так і тых беларусаў, якія былі ў польскай арміі ген. Андэрса.
Лёс Беларусі быў нам добра вядомы. Мы разумелі, што польская армія будзе распушчана, шмат хто зь беларусаў дамоў не паедзе, і таму, пакуль былі мы яшчэ разам, нам трэба было нешта рабіць.
Тады-ж было пастаноўлена: 1) шукаць жаўнераў-беларусаў; 2) вясьці зь імі ўсьведамляючыя гутаркі й 3) трымаць кантакт. Была гэта цікавая работа, і тут я заўважыў два гатункі беларусаў. Адны — што былі вывезеныя саветамі ў Сібір, і другія — што трапілі ў польскую армію з-пад нямецкай акупацыі. Першыя аказаліся часткова апалячаныя, беларуская справа цікавіла іх мала, а другія без ніякай прапаганды й намовы ахвотна выказвалі сваю гатоўнасьць уступіць у беларускую арганізацыю.
Тут варта згадаць, што ў польскай арміі была й другая гімназія — у 3-й Карпацкай дывізіі, там-жа была група беларусаў-гімназістаў, якія таксама прыйшлі ў польскае войска з-пад нямецкай акупацыі й былі нашымі сябрамі. Пасьля пераезду польскай арміі з Італіі ў Англію ў другой палове 1946 году была наладжана сувязь паміж беларусамі гэтых дзьвюх польскіх гімназіяў.
Час не чакаў, і таму, пры адпаведнай нагодзе, на Вадохрышча, быў скліканы ў Лёндане I Зьезд Беларусаў, на якім і была заложана першая беларуская арганізацыя ў Вялікабрытаніі — ЗБВБ. Як і трэба было спадзявацца, на старшыню арганізацыі абралі яе ініцыятара прафесара В. Грышкевіча.
Вярнуўшыся са зьезду ў Чыслдан (дзе знаходзілася гімназія) недалёка гораду Свіндан, Грышкевіч атрымаў пісьмо, у якім дырэкцыя гімназіі паведамляла, што ён звальняецца з працы й адсылаецца ў свой аддзел.
Нашая групка гімназістаў засталася вучыцца да канца навучальнага году, але пасьля й яе разагналі. Справа беларусаў польскай гімназіі ў 5-й дывізіі дайшла да ведама генэрала гэтай дывізіі Нікадэма Суліка, які прыехаў ў Чыслдан, але тут ужо беларусаў не было — іх адаслалі па сваіх аддзелах. Недалёка знаходзіўся толькі Павал Навара, да яго й паехаў Н. Сулік. Пасьля гутаркі Сулік паабяцаў Навару, што беларусы змогуць вучыцца далей і сказаў, каб П. Навара паведаміў сваім сябрам: няхай складаюць заяўкі ў ліцэй. Застаецца незразумелым, чаму гэтай справай не занялася дырэкцыя гімназіі.
Калі ў 1972 годзе арганізацыя ЗБВБ сьвяткавала свой 25гадовы юбілей, з Канады прыехаў яе заснавальнік В. ЖукГрышкевіч. У сваёй прамове ён адзначыў як цяжка было яму дамовіцца зь беларусамі, якія, як і ён, былі вывезены ў Сібір — каб сарганізаваць беларускае згуртаваньне. Аднак калі ён спаткаў маладых хлопцаў з гімназіі, то пабачыў, што яны ведалі, чаго хочуць і тут не было праблемы.
Пасьля заканчэньня афіцыйнай часткі сьвяткаваньня да мяне зьвярнуўся П. Асіповіч, былы гімназіст: „Паглядзіш, Юрка, што мы яшчэ адсьвяткуем 50-я ўгодкі ЗБВБ, але ці ўсе дажывём”. Дажыў ён да 50-х угодкаў, толькі не адсьвяткаваў... і хутка памёр.
Знаючы тагачасныя абставіны, я ня веру, што ў Вялікабрытаніі магла-б паўстаць беларуская арганізацыя з вывезеных у Сібір беларусаў. Гэтыя людзі баяліся ня толькі рабіць нешта беларускае, але нават гутарыць сам-насам па-беларуску. Быў адзін беларус, афіцэр польскае арміі П. Сыч, які пісаў лісты да Грышкевіча па-беларуску, але на зьезьдзе яго не было.
Такім чынам галоўнымі ініцыятарамі заснаваньня ЗБВБ былі маладыя беларусы — выпускнікі беларускіх сярэдніх школаў пад нямецкай акупацыяй, якія пасьля былі кадэтамі Афіцэрскай школы Беларускай Краёвай Абароны (БКА).
Так выглядае ў скароце справа заснаваньня ЗБВБ, якая павінна была адсьвяткаваць летась свой залаты юбілей.
(„Беларус” № 454, ЗША, травень 1998 г.)
Беларуская суботняя школка ў Лёндане
Сілай волі злажыўшыхся абставін Другое Сусьветнае вайны частка беларускіх эмігрантаў апынулася ў вялікім горадзе Лёндане й тут пасялілася. Такім чынам, апынуўшыся далёка ад роднага краю, роднай мовы й нашага роднага назову — Беларусь, нашым сьвятым абавязкам тут, на чужыне, ёсьць аддаць чэсьць і пашану роднаму краю, які нас узгадаваў і даў пачаткі жыцьця. I сапраўдны, шчыры беларус, у якога ў сэрцы жыве любоў і вера да свайго роднага, блізкага, той напэўна захоча пераказаць тыя духовыя вартасьці сваім дзецям. А для саміх дзяцей таксама будзе цікава даведацца аб тым, нечым новым, незнаёмым ім краю — Беларусі, зь якой паходзяць іхнія бацькі.
Дзеля таго, стараньнямі беларускіх арганізацыяў ХАБР і ЗБВБ, у Лёндане сарганізавана была Беларуская суботняя школка.
Аднак, на вялікі жаль, ня ўсе бацькі належна дацэньваюць значэньне свайго паходжаньня. Часта яны саромеюцца прызнацца хто яны, а сваіх дзяцей пасылаюць у іншыя суботнія школкі. Ці такія бацькі задумваюцца над пытаньнем, якімі растуць іхнія дзеці? Ці гэтыя бацькі саромеюцца сваіх бацькоў, якія жылі на Беларусі ў недастатках, а тут яны распанелі й гэтым самым адчуваюць крыўду да Беларусі й усяго беларускага?
Ніхто ня ведае, як кола гісторыі можа павярнуцца й дзе могуць быць іхнія дзеці, так як мы ніколі ня думалі, што апынімся тут, у Лёндане. Але гледзячы збоку, як гэта ўсё выглядае прыкра й балюча, нейкім чынам сорамна й ганебна, калі бацькі пасылаюць сваіх дзяцей у чужыя й часта варожыя нам школкі, памінаючы сваю бацькоўскую мову, звычаі й народную культуру. Вось такім людзям Гальяш Леўчык прысьвяціў наступны верш:
Хто адрокся сваіх, Хто стыдацца нас стаў
I прыліп da чужых, Каб ён сьвету ня знаў.
Мову родную хто
Пазабыў, асьмяяў,
Загубіў за нішто,
Каб ён сьвету ня знаў...
Ня так даўно аўстралійскі міністар эміграцыі Доўнэр, прамаўляючы ў Сыднэі да эмігрантаў з трынаццаці краінаў з нагоды натуралізацыі, між іншым, сказаў: „Будзьце думныя са свае народнае культуры й дайце магчымасьць аўстралійцам зь яе скарыстаць. Вучыцеся англійскае мовы, але не забывайце выхоўваць сваіх дзяцей так, каб найменш зналі дзьве мовы, пры гэтым вучыцеся мовы сваіх продкаў”.
Падобную заяву зрабіў пару гадоў таму канадыйскі міністар эміграцыі, які пасаромеў аднаго з эмігрантаў з Усходняй Эўропы за тое, што той хацеў зьмяніць сваё прозьвішча на больш англа-саксонскае. Міністар сказаў яму, што ня трэба саромецца свайго паходжаньня, бо той чалавек, які зацірае сьляды свайго паходжаньня, паводзіць сябе нягодна.
Дзякуючы стараньням сяброў Галоўных Управаў ХАБР і ЗБВБ, дня 17 сакавіка 1962 года распачала сваю працу Беларуская суботняя школка. Яе першым настаўнікам зьяўляецца гасп. А. Жданковіч. Школка знаходзіцца ў квартале Гамэрсміт у Лёндане. Заняткі пачынаюцца кожную суботу ад 10 да 12 гадзіны. Аплата мінімальная, паколькі арганізацыі пакрываюць большасць коштаў. Бацькі, жадаючыя пасылаць сваіх дзяцей у Беларускую школку, павінны зьвяртацца да гасп. А. Жданковіча або да беларускіх арганізацыяў ХАБР альбо ЗБВБ.
Бацькі, памятайце аб сваім паходжаньні й перакажыце ўсё магчымае сваім дзецям.
Бацька беларускай пісьменнасьці Францішак Багушэвіч так сказаў: „Не пакідайце мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі”.
(„Аб'еднаньне", № 2 (93),Лёндан, сакавік 1962 г.)
Дадатак да „Кароткіх успамінаў” Паўла Навары
Зьмяшчаючы „Кароткія ўспаміны” Паўла Навары ў „Голасе Часу”, ва ўступе я зазначыў, што чым далей пісаў П. Навара свае „Кароткія ўспаміны”, тым болып яны скарачаліся, або аўтар зусім памінуў важныя моманты дзейнасьці, у якой прымаў ён актыўны ўдзел. Гэта можна тлумачыць тым, што пачаў ён пісаць „Кароткія ўспаміны” знаходзячыся ў клініцы цяжка хворы, калі не было надзеі на паправу й калі стан ягонага здароўя з кожным днём пагаршаўся й 24 траўня 1983 году ня стала Паўла Навары.
Пасьля сьмерці Паўла Навары некаторыя сябры Галоўнай Управы ЗБВБ зьвярнуліся да мяне з просьбай, каб я напісаў пра Навару, зь якім мне прыходзілася быць разам у час вайны й пасьля яе. Я гэта зрабіў, напісаў успамін пад загалоўкам „Сьв. Памяці Павал Навара” й пераслаў у рэдакцыю газэты „Беларус”, якая замясьціла яго ў № 311 і 312 (чэрвень-ліпень і жнівень-верасень 1983 году).
Цяпер, закончыўшы зьмяшчаць „Кароткія ўспаміны” Навары ў часопісе „Голас Часу”, я хачу крыху іх дапоўніць, каб паказаць чытачу, што Павал Навара ня быў звычайны беларус. Быў гэта здольны, адукаваны, сьвядомы, стойкі й актыўны беларускі патрыёт.
Першы раз спаткаў я Паўла Навару ў Менску ў чэрвені 1944 году й запамятаў яго як шчуплага, маладога хлапца. Зь Менску лёс закінуў нас у Францыю. Там у лістападзе 1944 году нас разлучылі, але ў палове студзеня 1945 году мы зноў спаткаліся ў польскім войску ў Сан-Басіліё (паўднёвая Італія) у роце „цэзусоўцаў”. Пасьля былі ў адным зьвязе на падафіцэрскай школе. Паўла разам з другімі беларусамі, што былі на школе, адаслалі на фронт, а мяне аднаго, сярод беларусаў, вярнулі назад у школу. Закончыўшы падафіцэрскую школу, я таксама ехаў на фронт, але ў цягніку даведаўся, што немцы скапітулявалі ў Італіі. Прыехаў я пад Імолю й тут прыдзялілі мяне да 17 батальёну 5 Крэсовай дывізіі й паслалі ў 1-ю роту. Павал Навара таксама быў у 17 батальёне, але ў 2-й роце. Аднак даўжэй-
Павал Навара па ўсіх прадметах стаяў добра, а па матэматычных — выдатна. Хімія, я сказаў-бы, была ягоным першым прадметам. Калі на запытаньне прафэсара Навара даў адказ, то ў сваю чаргу прафэсар сказаў: „То была одповедзь!” (Пасьля заканчэньня студыяў, гэты прафэсар прасіў П. Навару ехаць зь ім у Полыпчу працаваць, бо там патрабуюць хімікаў, але Навара адмовіў).
Навара не ганарыўся сваімі здольнасьцямі, а нават памагаў слабейшым гімназістам у сваёй клясе. Адным зь іх быў сяржант Бутрым з 17 батальёна. Быў ён шмат старйэшы векам чалавек. Расказваючы аднойчы сваю біяграфію, Бутрым сказаў, што перад вайной ён супрацоўнічаў з польскай паліцыяй ды памагаў біць беларусаў на пастарунку. Пасьля такой інфармацыі Павал перастаў памагаць яму ў занятках.
Час ішоў, а зь ім 9 траўня 1947 г. прыйшло й заканчэньне школьнага году. Пэдагагічная Рада загадзя пастанавіла ня даць беларусам ходу да далейшай асьветы. Усіх нас, асабліва актыўнейшых, мелі разаслаць па сваіх аддзелах. Навара й я загадзя злажьілі паданьні (заявы) на курсы ангельскай мовы, але я хутка атрымаў сваю заяву з прыпіскай, што мая просьба адкінута: „Подане застало аджуцонэ” — не падаючы ніякай прычыны. Я даведаўся хто адкінуў заяву й пайшоў да таго капітана ў канцылярыю з паданьнем. На маё запытаньне, хто адкінуў маё паданьне і па якой прычыне, капітан паглядзеў на маю заяву, пакруціў яе ў руцэ й сказаў, што ён ня знае. Паданьне ён мне аддаў і я пакінуў канцылярыю. 27 траўня мяне неспадзявана адаслалі ў свой батальён, які знаходзіўся каля Ашбуртон у грабстве Дэвон. Павал застаўся яшчэ ў лягеры, але неўзабаве й яго перавялі ў другі лягер, недалёка ад Чысльдан.
Будучы ў гімназіі я меў перапіску зь некаторымі беларусамі ў лягеры ДП у Нямеччыне. Лісты й беларускую прэсу, якую яны прысылалі мне, я не заўсёды атрымліваў так, як другія гімназісты. Мяне часам клікалі ў канцылярыю й там шэф Мазуркевіч уручаў мне пошту. А калі прыйшоў загад адаслаць мяне ў свой аддзел, дык шэф Мазуркевіч прыйшоў у канцылярыю лягеру й сказаў, што ўжо найбольшы час для мяне выехаць... Ен ня знаў, што ў канцылярыі працаваў адзін беларус, Бесараб, і ён гэта мне сказаў.
Я вярнуўся ў свой аддзел, а за пару дзён прыехаў і Навара. Застаў ён мяне ў кантыне за вячэрай. Я быў рады яго спаткаць і даведацца аб апошніх навінах у гімназіі. Павал, у прысутнасьці палякаў, расказваў мне па-беларуску аб сваім спатканьні з генэралам Н. Сулікам.
Справа беларусаў гімназіі 5 Крэсовай дывізіі дайпіла, як бачым, да ген. Суліка. Скуль ён даведаўся, я ня знаю. Мог гэта зрабіць В. Грышкевіч, які ў той час жыў у Лёндане й меў знаёмых палякаў, а мог сказаць сын Суліка, Баляслаў, які разам з намі вучыўся ў адной клясе. Як там не было, але генэрал Сулік прыехаў у гімназію, каб пабачыць гэтых беларусаў, але іх тут ужо не было. Найбліжэй знаходзіўся П. Навара й Сулік паехаў да яго. I вось што расказваў мне Навара: „Выйшлі мы з афіцэрскага пакою прайсьціся й пагутарыць. Сулік абняў мяне за плячо, называў сынам, і распытваўся. Я расказаў яму так, як было ў сапраўднасьці й Сулік са мною пагадзіўся. А яму нагаварылі, што мы ў гімназіі займаліся кансьпірацыяй. Пры нагодзе Сулік сказаў, што ў свой час, будучы студэнтам у Пецярбургу, ён належаў да Беларускага Саюзу. На заканчэньне гутаркі Сулік сказаў, што я магу ісьці вучыцца далей, ды каб паведаміў сваіх сяброў (беларусаў), каб яны складалі заявы ў ліцэі”.
Здаецца, гутарка генэрала Суліка з Наварам была прыязнай, але не зусім карысная для беларусаў-гімназістаў. Чаму П. Навара меў шукаць і паведамляць сваіх сяброў, каб яны падавалі заявы ў ліцэй, а чаму гэтай справай не занялася дырэкцыя гімназіі? Апошнім часам дырэктарам гімназіі быў капітан Шчарбіцкі, па паходжаньні й выглядзе — татарын з Беларусі. Знаў ён беларускую мову, але ня быў прыяцелем беларусаў. Па спатканьні з генэралам Сулікам Навара меў вострую гутарку са Шчарбіцкім, як казаў ён мне: „Я сьцяўся зь ім”.
Тут можа нехта падумаць, што наша групка беларусаў непатрэбна сябе праяўляла. Тут не хадзіла пра нас асабіста, але пра другіх беларусаў, якія былі ў гімназіі й у гэтым польскім лягеры й шмат дзе сярод палякаў і многія зь іх не прызнаваліся ня толькі да беларусаў, але й праваслаўных. Людзі былі запалоханыя й трэба было нешта рабіць, каб іх ажывіць, напомніць ім сваё паходжаньне, бо польская армія стаяла ўжо на парозе ліквідацыі.
Павал Навара пайшоў вучыцца далей. Скончыў ліцэй, нейкі час працаваў у адным лёнданскім гатэлі ды адначасна рыхтаваўся паступіць на ўнівэрсытэт на факультэт матэматыкі, фізікі й хіміі. Зкзамены здаў, на ўнівэрсытэт паступіў і ў 1952 годзе закончыў студыя. Працаваў хімікам у розных лабораторыях аж да свае хваробы.
Трэба яшчэ прыгадаць той прыкры час, калі ў Нямеччыне ў лягерох ДП пачаўся падзел беларускай эміграцыі. Гэтая эпідэмія перакінулася й у Англію. Мая дарога з Паўлам Наварам разышлася. Ён пайшоў за БНР, а я застаўся пры БЦР.
Павал даўжэйшы час быў сакратаром ЗБВБ (Згуртаваньня Беларусаў Вялікабрытаніі), а я — сакратаром ХАБР (Хрысьціянскага Аб’еднаньня Беларускіх Работнікаў). Дзьве беларускія арганізацыі ў Вялікабрытаніі рывалізавалі паміж сабою. Што праўда, спачатку ішлі паміж імі сваркі, але пераважна за прэзыдэнтаў. Паміж Паўлам і мною ніколі не было ніякай сваркі. Ён аднойчы наведаў мяне й ніколі не рабіў мне ніякіх закідаў і я ніколі ня меў яму за зло, што ён заняў пазыцыю пры БНР.
Звычайна, як надыходзіла нейкая гадавіна ці сьвята, якія ЗБВБ і ХАБР ладзілі супольна, то сьпярша двух сакратароў узгаднялі парадак. Магчыма таму, што я быў крыху старэйшы гадамі за Паўла, то звычайна ён пытаў мяне: „Ну, як мы зладзім гэтым разам?” I ніколі не было паміж намі непаразуменьняў, зайздрасьці каб высунуць сваю арганізацыю наперад. Усё рабілася як роўны з роўным.
Наколькі мне вядома, часам П. Навара меў прыкрасьці з боку сяброў ЗБВБ за свае сымпатыі да ХАБР, але ён ведаў, што робіць. Навара ня быў вузкапартыйным выканаўцам загадаў згары, паколькі быў гэта чалавек здаровага розуму й вялікага сэрца, які трактаваў кожнага беларуса як свайго брата, не зважаючы на яго палітычныя ці рэлігійныя перакананьні. Добра знаючы ангельскую мову, Павал няраз памагаў беларусам у бядзе, не пытаючыся ў іх да якой арганізацыі яны належаць, ці зусім не належаць. Сьціплы ён быў чалавек, але адораны добрым сэрцам і розумам. Часам быў востры ў дыскусіях.
Я наведваў Паўла ў клініцы, калі ён быў ужо цяжка хворы. Першы раз прынёс ён мне крэсла, мы селі й успаміналі
сваё невясёлае пройдзенае й мінулае. Аднойчы ён мне сказаў, што піша ўспаміны й пытаў мяне прозьвішчы некаторых беларусаў, якіх забыўся...
Калі наведаў я яго апошні раз, Павал ляжаў у ложку, чуўся аслаблены, стан здароўя значна пагоршыўся, гутарыў ён слаба й казаў мне: „Ты гавары, я буду слухаць”. На разьвітаньне падаў мне руку, падзякаваў за наведваньне, ды на адыход памахаў сваёю худою рукою.
За гады свае няўтомнай працы Павал здабыў пашану нават сярод чужых, зь якімі супрацоўнічаў. ЗБВБ страціла ня толькі прыкладнага сябру, але й выдатнага працаўніка. Хваробу, а пасьля й сьмерць сьв. пам. Паўла Навары беларуская грамадзкасьць прыняла з балючым сэрцам. Доказам гэтага былі паховіны, на якія зьехалася каля сотні прыяцеляў — беларусаў і англічан. Пахавалі Паўла Навару 2 чэрвеня 1983 году ў Лёндане на могілках Фіншлей і засьпявалі „Сьпі пад курганом герояў”. Абрад паховін зьдзейсьніў а. Я. Абабурка.
Пакінуў нябожчык у смутку жонку Эльлен, 17-гадовага сына Колю й 14-гадовую дачку Альжбету. (Пару гадоў пасьля сьмерці Паўла памерла й Эльлен).
Сьпі спакойна дарагі Сябра ў гасьціннай ангельскай зямлі. Хай Табе сьняцца сны аб роднай Беларусі, якую Ты шчыра любіў і хацеў яшчэ пабачыць.
(„Голас Часу" № 32 (5 )і № 33 (6), Лёндан 1994 г.).
Да пытаньня заснаваньня часопіса „Аб’еднаньне”
У мінулым годзе ў Менску выйшаў I том „Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі”. На 10-й старонцы спаткаў я цікавую інфармацыю пра лёнданскі часопіс „Аб’еднаньне”, аўтарам якой зьяўляецца Л. I. Пранчак:
„АБ’ЕДНАНЬНЕ”, „Юніён”, штоквартальны часопіс, які выдаваўсяў Лёнданеў 1948-66 (?) Хрысьціянскім Аб’еднаньнем Беларускіх Работнікаў у Вялікабрытаніі. Паводле вызначэньня рэдакцыі — „антыкамуністычнае перыядычнае англа-беларускае выданьне”. Зьмяшчаў матэрыялы на белару-
скай і ангельскай мовах. Заснавальнік і рэдактар А. Варава (1918-66). Распаўсюджваўся сярод беларускай эміграцыі ў Вялікабрытаніі, ЗША, Аўстраліі, Канадзе. Зьмяшчаў дасьледваньні й архіўныя матэрыялы па гісторыі й культурьі Беларусі, весткі з жыцьця эмігрантаў, вёў палеміку з афіцыйнымі савецкімі выданьнямі па пытаньнях нацыянальнай палітыкі, ідэалёгіі. Падтрымліваў ідэі й дэклярацыі Беларускай Цэнтральнай Рады (БЦР) і 2-га Ўсебеларускага Кангрэсу (1944). Сярод аўтараў В. і Р. Астроўскія, Варава, Ю. Жывіца, А. Салавей. Выйшла больш 100 нумароў”.
У вышэйзгаданай інфармацыі сп. Л. I. Пранчака сказана недарэчнасьць. Ёсьць праўдай, што часопіс „Аб’еднаньне” быў органам Хрысьціянскага Аб’яднаньня Беларускіх Работнікаў у Вялікабрытаніі, але выходзіў ён сьпярша не як штоквартальнік, а як штомесячнік, хоць не заўсёды рэгулярна. Толькі ў другой палове 1962 году, калі рэдагаваньне ўзяў Віктар Астроўскі, ён зрабіў яго штоквартальнікам і на ім спыніўся далейшы выхад часопіса.
Таксама ня ёсьць праўдай, што заснавальнікам і рэдактарам часопіса „Аб’еднаньне” быў А. Варава. Заснавальнікам часопіса была Часовая Ўправа Хрысьціянскага Аб’еднаньня Беларускіх Работнікаў (ХАБР). У Пратаколе першага арганізацыйнага паседжаньня Часовай Галоўнай Управы ХАБР, якое адбылося 15 сакавіка 1948 году, у Рэдакцыйную Калегію ўвайшлі ўсе сябры Галоўнай Управы ў ліку 10 асоб. Аднак на паседжаньні Галоўнай Управы 17 ліпеня 1948 году было пастаноўлена:
„У сувязі з рэдукцыяй Рэдакцыі, адказным рэдактарам будзе кожны чарговы назначаны сябра. Назначаныя ў Рэдакцыю: гасп. гасп. Буляк М., Суравы Б., Рудзь С., Hop К., Сэрафіновіч С. Як бачым, А. Варавы няма сярод рэдактараў.
У час арганізацыі ХАБР большасьць яе сяброў Галоўнай Управы жылі ў памяшканьні на Онслоў Сквэр, Саўт Кэнсінктон, Лёндан, і там адбываліся паседжаньні Галоўнай Управы, там рэдагаваўся, набіваўся, адбіваўся й рассылаўся ва ўсе канцы сьвету (за выняткам СССР і камуністычных дзяржаў) часопіс „Аб’еднаньне”. У гэтай рабоце, сярод актыўных беларусаў, прымаў удзел і А. Варава, які пераважна набіваў матрыцы, але рэдактарам ня быў, і закладчыкам таксама.
Калі закрыта было памяшканьне на Онслоў Сквэр і сябры Галоўнай Управы ХАБР, захаваўшы свае функцыі, разышліся па прьіватных кватэрах, тады А. Вараву прыйшлося цяжэй справіцца з набіцьцём часопіса й ён пачаў адмаўляцца, хоць яму памагалі М. Лабанок і Я. Пракапук. Неўзабаве А. Варава ажаніўся й выехаў за Лёндан.
Выдачу часопіса перанялі П. Бударкевіч і А. Малаха, а ў 1954 годзе да іх далучыўся й я (аўтар гэтай заўвагі), і мы траіх выдавалі гэты часопіс да паловы 1962 году. Ад нас рэдагаваньне часопіса „Аб’еднаньне” пераняў Віктар Астроўскі й пісаў у ім многа недарэчнасьцяў.
Таксама В. Астроўскі ніколі раней не пісаў у „Аб’еднаньне”, а толькі тады, як пачаў яго рэдагаваць. Ніколі нічога не пісаў у часопіс і А. Варава, а калі часам зьявілася ягонае прозьвішча пад нечым, дык была гэта работа Астроўскіх.
Як відаць, апошнія нумары „Аб’еднаньня”, якія выдаў Віктар Астроўскі, папалі ў рукі сп. Л. I. Пранчака й ён прыняў скажоную інфармацыю за праўду ды зьмясьціў яе ў энцыкляпэдыю.
Юры Весялкоўскі, першы сакратар ХАБР і шматгадовы супрацоўнік „Аб’ еднаньня”
(„Голас Часу” Xs 31 (4),Лёндан 1994 г.)
Нараджэньне часопіса „Голас Часу”
На далёкай, на чужыне, Жывём з думкай аб радзіме;
Пра яе шляхі эпасу, — Хай нам скажа „Голас Часу”.
Да паважаных чытачоў!
Ад даўжэйшага часу адзываліся галасы некаторых сяброў з Царкоўнага Камітэту сьв. Еўфрасініі Полацкай у Лёндане, а таксама некаторых прыхаджан, каб ажывіць нацыянальную дзейнасьць. Нават у мінулым годзе склікана была ініцыятыўная зборка, на якой парушаліся пытаньні аднаўленьня арганізацыі Хрысьціянскага Аб’яднаньня Беларускіх Работнікаў (ХАБР), выдачы яго органа „Аб’еднаньне”, або царкоўна-грамадзкага часопіса „Званіца”.
У свой час адзываліся подобныя галасы й ад прадстаўнікоў Царкоўнага Камітэту сьв. Мікалая ў Манчэстыры, каб выдаваць далей часопіс „Званіца”.
Заўчасны параліч і сьмерць гэтых часопісаў былі работай некаторых людзей, якія кіраваліся больш прыватнымі амбіцыямі чым нацыянальна-грамадзкім дабром.
Каб нашая беларуская справа жыла ў гэтай краіне, дзеля таго апошнім часам было вырашана нешта выдаваць. Для нас, рассыпаных і некаторых адзінокіх і старых, прэса зьяўляецца лучнікам і інфарматарам. Па-другое, прэса захоўвае сьлед нашага беларускага быту ў гэтай краіне, нашай дзейнасьці, нашых дасягненьняў, нашай нацыянальнай сьвядомасьці.
Хоць сілы нашыя скромныя й арганізацыйная дзейнасьць мінімальная, але ёсьць магчымасьць выдаваць свой беларускі часопіс і гэтую магчымасьць мы нарэшце выкарысталі. Толькі ня ёсьць гэта „Аб’еднаньне” й ня ёсьць „Званіца”, над магіламі якіх мінаюць дэкады, а ёсьць гэта, як бачыце, Паважаныя Чытачы, новы часопіс — „Голас Часу”.
Як гаворыць яго падзагаловак, гэта царкоўна-грамадзкі часопіс. Таму будзем падаваць у ім пераважна матэрыял з гісторыі хрысьціянства, Праваслаўнай Царквы, Беларусі, успаміны з Другой Сусьветнай вайны й замяшчаць матэрыял з другіх выданьняў, якія згадваюць Беларусь. TaTara вымагае ад нас дух часу. „Голас Часу” будзе стаяць за незалежнасьць Беларусі, за пастановы Першага Ўсебеларускага Кангрэсу, якія былі пацьверджаны Другім Усебеларускім Кангрэсам. „Голас Часу” будзе змагацца за родную мову, за сваю Беларускую Праваслаўную Царкву й веру.
На рэдактара часопіса „Голас Часу” прызначаны Ю. Весялкоўскі. У Рэдакцыйную Калегію ўвайшлі былыя сябры Галоўнай Управы ХАБР, супрацоўнўкі „Аб’еднаньня” й „Званіцы”. Людзі гэтыя былі выбраны на сходзе парафіі царквы сьв. Еўфрасініі Полацкай у Лёндане, які адбыўся 2 ліпеня 1989 году ў царкоўнай залі на Гамэрсміт у Лёндане.
Рэдакцыйная Калегія будзе старацца, каб часопіс выходзіў як двухмесячнік, але матэрыяльныя кошты могуць перашкодзіць нармальнаму выхаду. Ёсьць гэта каштоўная справа, але час вымагае нешта рабіць.
(„Голас Часу’’ № 1, Лёндан, ліпень-жнівень 1989 г.)
3 нагоды пятых угодкаў
„Голасу Часу”
Гэты 30-ты нумар „Голасу Часу” заканчвае сваю пятую гадавіну нараджэньня. Ня ёсьць гэта яго доўгі жыцьцёвы шлях, але ёсьць гэта адзінае беларускае выданьне на эміграцыі ў Англіі й Заходняй Эўропе ў апошніх гадох. Як пачаў выходзіць „Голас Часу” — чытач даведаецца пазьней.
Цяпер скажу коратка, што ў Англіі беларусы пачалі выдаваць сваю прэсу неадкладна пасьля таго, як прыехалі яны ў гэту краіну. А большасьць іх прыехала ў Англію з польскай арміяй з Італіі ў канцы 1946 году. Будучы яшчэ ў арміі, ужо 18 студзеня 1947 году скліканы быў Першы Агульны Зьезд Беларусаў у Лёндане, на якім утворана была першая беларуская арганізацыя — Згуртаваньне Беларусаў у Вялікабрытаніі (ЗБВБ). Яе першы часопіс, які неўзабаве пачаў выходзіць, называўся „На шляху”, але выходзіў ён нядоўга.
Неўзабаве ў арганізацыі ЗБВБ наступіў раскол. Прычынай стаўся прыезд з Рыму ў Лёндан вуніята айца Часлава Сіповіча, місіянера па наварачваньні праваслаўных на вунію, які адкрыў сваю капліцу й „запрашаў” у яе праваслаўных беларусаў. Але ня менш важнай прычынай было й тое, што некаторыя кіраўнікі Галоўнай Управы ЗБВБ падтрымлівалі дзейнасьць айца Сіповіча й выбралі сабе за прэзыдэнта інж. М. Абрамчыка, які ачоліў па тэстаманту БНР. Аднак большасьць сяброў арганізацыі засталася на баку БЦР, якую ачоліў на Беларусі праф. Радаслаў Астроўскі й разам зь ёю многа хто пакінуў Бацькаўшчыну летам 1944 году.
Беларусы, якія выступілі з ЗБВБ, заснавалі сваю арганізацыю — Хрысьціянскае Аб’еднаньне Беларускіх Работнікаў (ХАБР) у 1948 годзе й пачалі выдаваць часопіс „Аб’еднаньне”. Першы нумар выйшаў 23 сакавіка 1948 года. У адказ ЗБВБ пачало выдаваць лацінкай „Беларуса на чужыне”. Паміж гэтымі арганізацыямі вялася палітычная барацьба й часам супраць вуніяцкай дзейнасьці. Па пэўным часе „Беларус на чужыне” спыніў свой выхад, а часопіс „Аб’еднаньне” выходзіў далей і зьявілася яго болып за 100 нумароў.
Выходзілі таксама іншыя лякальньія беларускія выданьні, але пасьля некалькіх нумароў заціхлі.
У 1954 годзе ў Англію да сына прыехаў прэзыдэнт БЦР праф. Р. Астроўскі. Сын жыў за Лёнданам, ня меў свайго дому й ня мелі яны грошай купіць дом. Таму Галоўная Ўправа ХАБР запрапанавала прэзыдэнту перайсьці жыць у Дом ХАБР. Тут трэба сказаць, што арганізацыя ХАБР не была залегалізавана й Дом ХАБР павінен быў мець гаспадара. Гэтым намінальным гаспадаром быў А. Варава, які апошнім часам ня жыў у Лёндане ў гэтым доме. Такім парадкам Дом ХАБР быў перапісаны з А. Варавы на Р. Астроўскага з умовай, што адзін пакой застаецца для карыстаньня канцылярыі й зборак сяброў ХАБР.
Справа дому ХАБР была прадстаўлена на 7-ым Агульным Зьезьдзе сяброў ХАБР, які адбыўся 9 чэрвеня 1955 году й на ім было сказана: „У сувязі з прыездам прэзыдэнта БЦР у Англію, каб разгарнуць і ўлепшыць працу арганізацыі, а таксама даць большую магчымасьць для працы прэзыдэнта БЦР, Галоўная Ўправа ХАБР пастанавіла правесьці рэвізію Дому ХАБР, і Дом ХАБР на поўных падставах быў перададзены пад кантроль прэзыдэнта БЦР як зьверхніка беларускага жыцьця ў Англіі й іншых краінах вольнага сьвету”.
Недзе на пачатку 1962 году праф. Р. Астроўскі выехаў у ЗША да дачкі, а ў Доме застаўся жыць ягоны сын Віктар. Адчуўшы сябе паўнапраўным гаспадаром Дому ХАБР, стаў ён не пускаць у яго некаторых беларусаў-сяброў ХАБР, якія па старым звычаі заходзілі сюды. Я ў той час быў сакратаром ХАБР і пачаў атрымоўваць лісты з нараканьнямі на Віктара, які не дазваляў зайсьці ў Дом, а аднаго беларуса выпхнуў за дзьверы. Іншыя беларусы, нават з Галоўнай Управы, пачалі пытаць мяне што сталася з нашым Домам. Я пайшоў да Віктара Астроўскага пагутарыць наконт ягоных паводзінаў да некаторых сяброў арганізацыі. На мае запытаньні ён адказаў коратка, што Дом ёсьць яго, ён мае на гэта паперы й каму не падабаецца, хай судзіцца. Тады я напісаў ліст праф. Р. Астроўскаму ў ЗША, у якім прасіў яго залагодзіць непрыемнасьці, якія ўводзіць яго сын Віктар і адначасна прасіў прэзыдэнта, каб з Дому ХАБР нешта было дадзена на выдаваньне часопіса „Аб’еднаньне”, якога я быў
у той час рэдактарам. Атрымаў я ад прэзыдэнта адказ, у якім ён выказаў зьдзіўленьне маёй пазіцыяй у справе Дому. Як бачым, Астроўскія адмовілі беларусам уступу ў беларускі Дом, хаця тыя ахвяроўвалі грошы на гэты Дом. Адмовілі таксама грашовую дапамогу на часопіс „Аб’еднаньне”.
Для мяне справа стала яснай: з Астроўскімі мне не дамовіцца й я напісаў ліст да айца Мікалая Лапіцкага ў ЗША, які быў у добрых адносінах з Астроўскім, каб ён, як духоўная асоба, паўплываў на прэзыдэнта дзеля залагоджаньня гэтай кампраметуючай справы, каб яна ня выйшла навонкі. Прэзыдэнт палічыў мой ліст да а. Лапіцкага за абразу ягонай годнасьці й разам з сынам, замест ціха залагодзіць справу, павялі адкрытую вайну супраць мяне.
Паколькі я быў сакратаром арганізацыі й рэдактарам „Аб’еднаньня”, а ўся карэспадэнцыя ішла на Дом ХАБР, то я неўзабаве здаў свае функцыі ў арганізацыі. Абавязкі рэдактара „Аб’еднаньня” пераняў Віктар Астроўскі й ён на старонках часопіса кляйміў мяне як мог, а таксама й іншых беларусаў, якія не пагадзіліся з паводзінамі Астроўскіх і ў гэты Дом больш не заходзілі. Неўзабаве часопіс спыніў свой выхад, а ХАБР само па сабе распалася, хоць пры Астроўскіх у арганізацыі засталіся старшыня Б. Суравы й сакратар А. Варава, якія ніколі ніякай зборкі не зрабілі.
Некаторыя сябры ХАБР пачалі вяртацца ў ЗБВБ і былі старшынямі гэтай арганізацыі. Такі быў сумны канец адной з найбольшых беларускіх арганізацыяў у Вялікабрытаніі й яе часопіса „Аб’еднаньне”, які найдаўжэй выходзіў у Англіі.
Як для каго, а для мяне на працягу гадоў была гэта вельмі балючая й прыкрая справа. Я ня мог зразумець, каб прафесар, старшыня БЦР, якога я абараняў на працягу гадоў будучы рэдактарам часопіса, мог пайсьці на такую пакасьць. Ніхто ў Лёндане лепш зь ім ня жыў як я. Ён прыходзіў да мяне, жыў недалёка, 30 мінут хады праз парк. I я заходзіў да яго часта забраць арганізацыйную карэспадэнцыю й мне цікава было пагутарыць зь ім, бо быў гэта адукаваны чалавек, стары беларускі дзеяч, палітык, які многа чаго й каго знаў і мог гутарыць на любую тэму. Каб праф. Астроўскі быў у Лёндане, я думаю, гэтага непаразуменьня з Домам ХАБР не было-б. Усю гэтую кашу заварыў сын Віктар, які быў крыху
нарваны тып і гэта ён намовіў і ўцягнў бацьку ў непрыемную й кампраметуючую справу, якая прынесла ім паніжэньне. Але віна была тут і бацькі, які паслухаў сына.
Апраўдваліся яны тым, быццам гэты Дом ХАБР стаўся „дубком”, месцам спатканьняў людзей, якія маюць кантакты з савецкай амбасадай у Лёндане. Было гэта беспадстаўнае тлумачэньне й каб гэта ўсё апісаць, заняло-б вельмі многа месца й часу, а па-другое, для мяне непрыемна паўтараць усё гэта перажытае другі раз.
Неўзабаве праф. Р. Астроўскі сыпнуў сваім супрацоўнікам воінскімі званьнямі: генэралаў, палкоўнікаў, маёраў, капітанаў і лейтэнантаў. Некаторыя беларусы ў Англіі атрымалі такія высокія чыны, што закруцілася ім у галаве. Сын Астроўскага, Віктар, атрымаў званьне генэрала, хоць у польскім войску быў радавым. Аднак гэтыя штучныя павышэньні не ўратавалі дзейнасці Астроўскага ў Англіі.
У 1974 годзе Царкоўны Камітэт сьв. Еўфрасініі Полацкай у Лёндане скамунікаваўся з Царкоўным Камітэтам сьв. Мікалая ў Манчэстэры й дамовіліся, каб супольна выдаваць царкоўна-грамадзкі часопіс і на рэдактара запрапанавалі мяне, хоць у той час жылі яшчэ Астроўскія. Я даў згоду. Выдача часопіса была абгаворана. Засталося даць назоў часопісу. К. Глінскі прапанаваў назоў „Зорка”, я — „Званіца”. Прыняты быў другі варыянт і ў месяцы сьнежні 1974 году зьявіўся першы нумар „Званіцы”.
Але на самых пачатках яго выхаду, некаторыя людзі Астроўскага, які надаў ім афіцэрскія чыны, пачалі падсоўваць мне падхвалкі розных людзей, якія стаялі далёка ад беларускай справы, а таксама й Астроўскіх, каб я ўзносіў іх у часопісе „Званіца”. Я адмовіўся гэтае рабіць. Царкоўны Камітэт у Манчэстэры поўнасьцю мяне падтрымаў. Тады Лёнданскі Царкоўны Камітэт стварыў новую рэдакцыйную калегію з адзінаццаці чалавек, але гэтыя людзі нічога не маглі мне памагчы ў выдачы. Я ім сказаў, што я ня ёсьць зацікаўлены ў колькасьці рэдакцыйнай калегіі, але ў яе якасьці й адмовіўся быць рэдактарам. Але на просьбу Манчэстэрскага Царкоўнага Камітэту выдаў я яшчэ адзін нумар „Званіцы” (за студзень 1976 г.), дзе падаў засьцярогі й прычыны свае адмовы.
Новай рэдакцыі спатрэбілася больіп як тры гады, каб вы-. даць чарговы нумар „Званіцы”. Выйшаў ён у сакавіку 1979 года, а наступны — у сьнежні таго-ж году й я больш „Званіцы” ня бачыў.
Усёй гэтай падрыўной работай кіраваў Канстанцін Глінскі, у той час ён атрымаў ад прэзыдэнта БЦР Р. Астроўскага назначэньне на прадстаўніка БЦР на Англію, чын „генэрала”, хоць у польскім войску ня меў ён ніякай рангі. Аднойчы ў часе гэтых непаразуменьняў я спытаў „генэрала” К. Глінскага: «Дзе вы былі, спадар Глінскі, як зараз пасьля вайны беларусы Англіі арганізавалі сваё нацыянальнае жыцьцё? Вам арганізацыя ХАБР высылала часопіс „Аб’еднаньне”, а вы ніколі не далі за яго ня толькі пэнса, але й не сказалі дзякуй. А цяпер вы вялікі начальнік і загадваеце што хто мае рабіць і пісаць». На гэта Глінскі адказаў: «Вы, спадар Весялкоўскі, мабыць, нэрвовы чалавек». Ня быў я нэрвовы, але нэрвовым быў Глінскі. Ён праз некаторы час слаў мне заказныя лісты, у якіх запалохваў мяне судом за абразу ягонай годнасьці, хоць я ніколі яго публічна ці пісьмова не абразіў. Але яму хадзіла, каб запалохаць мяне.
Хто-ж быў гэты „генэрал” К. Глінскі? Быў ён польскім павятовым судзьдзёй, сынам памешчыка на Беларусі, сябрам Віктара Астроўскага зь Вільні. У часе апошняй вайны ў польскай арміі ген. Андэрса й зь ёю прыехаў у Англію.
Асобы К. Глінскага й В. Астроўскага не былі вядомыя беларусам у Англіі праз даўжэйшы час. Віктар Астроўскі паказаўся ў Лёндане толькі тады, калі яго бацька прыехаў у Англію, а Глінскі яшчэ пазьней.
Апошнія гады свайго жыцьця Глінскі хварэў, ляжаў у шпіталі й знаў, што ён дагарае. Яго наведваў М. Гаховіч і яму Глінскі даручыў справу продажы ягонай хаты й усёй маёмасьці. Памёр К. Глінскі 11 чэрвеня 1987 г. Цела яго спалілі, а попел умясьцілі ў польскім каталіцкім касьцёле сьв. Андрэя Баболі ў Лёндане. Тыдзень пазьней памерла яго жонка, якая была полькай. Дзяцей яны ня мелі. Іхні дом М. Гаховіч прадаў і, згодна волі пакойнага (К. Глінскага), грошы за дом пераслаў у Полыпчу сваякам. Я ня чуў і сам Гаховіч мне нічога не сказаў, каб Глінскі ахвяраваў нешта на праваслаўную царкву або на нешта беларускае.
Калі старшынёю Царкоўнага Камітэту ў Лёндане стаў Мікалай Гаховіч, ён, мабыць, з паручэньня беларускіх дзеячоў з-за акіяна, хацеў аднавіць арганізацыю ХАБР і часопіс „Аб’еднаньне”. У гэтым ужо часе Астроўскіх не было ў жывых. Сын памёр у Лёндане раней за бацьку ў жніўні 1975 году. Памёр, як ужо згадвалася, і Глінскі.
На зборку Царкоўнага Камітэту, якая мела на мэце аднавіць ХАБР і яго часопіс „Аб’еднаньне”, запрасілі прыйсьці й мяне. Я прыйшоў. Сходку вёў М. Гаховіч. I калі ён запрапанаваў мне абняць функцыю сакратара ХАБР і адначасна рэдактара „Аб’еднаньня”, я рашуча адмовіўся. Справа тут ясная. Калі я абараняў жыцьцё арганізацыі й яе Дом, некаторыя з прысутных на сходцы стаялі тады збоку, а часам выступалі супраць мяне й былі гатовы пахаваць арганізацыю ХАБР. Цяпер яны хочуць аднавіць яе й часопіс ды зваліць усю работу на мяне. Я сказаў прысутным, што арганізацыі ХАБР аднаўляць ня буду, аднаўляйце вы, а я буду належаць да яе як звычайны сябра. На гэтым і замерла дыскусія пра адраджэньне ХАБР. Гутарка пайшла пра выдачу новага часопіса й каб я ўзяўся за гэтую работу.
Разумеючы важнасьць беларускай справы на чужыне й бачучы, што прысутныя хочуць, каб нешта выходзіла сваё — беларускае, я згадзіўся. Мне было даручана выбраць назоў новага часопіса, які я назваў „Голас Часу”. У рэдакцыйную калегію было адаптавана яшчэ трох сяброў. Яны апрабавалі назоў новага часопіса. Неўзабаве, у ліпені-жніўні 1989 году выйшаў першы нумар „Голасу Часу” як двухмесячнік.
Ад гэтага 1989 году я ня маю перашкодаў у выдачы часопіса. Праўда, было адно непаразуменьне, калі старшыня Царкоўнага Камітэту хацеў абрэзаць „Голас Часу”, каб заашчадзіць грошы, але ў рэдакцыйнай калегіі, да якой належаў і ён, ніхто зь ім не пагадзіўся.
Неспадзявана 3 траўня 1992 году раптоўна памёр М. Гаховіч. Была гэта вялікая страта для царкоўнай арганізацыі й для часопіса „Голас Часу”, бо-ж ён даволі часта пісаў у гэты часопіс. Аднак часопіс выходзіць далей і закончыў свой пяцігадовы шлях. Спадзявацца на наступныя пяць гадоў — вельмі цяжка, бо гэты часопіс выдаюць людзі, якім мінула 70 гадоў. У гэтым веку чалавек патрабуе адпачынку, а не на-
пружанай работы. Усё-ж часопіс выходзіць, але аднаго дня яго ня стане й чытачы гэтым не павінны быць зьдзіўлены.
Пры нагодзе я хацеў-бы загадзя падзякаваць свайму супрацоўніку Уладзіміру Грэмяку, які займаецца адбіцьцём гэтага часопіса, складаньнем, апакоўкай і высылкай. За гэтых пяць гадоў я ніколі ня меў зь ім праблем. Ён выконваў сваю работу чыста, акуратна й своечасова, без ніякіх нараканьняў. Калі прыходзілася нешта рабіць дадатковае, ён не адмаўляўся, а па сваім звычаі гаварыў: „Добра ёсьць”. Зь ім у мяне выдавецкая справа ідзе да гэтага часу спраўна. Раней мы выдавалі „Званіцу”. Падганяць яго да работы не было патрэбы. 3 такімі людзьмі прыемна працаваць.
Адначасна трэба выказаць падзяку й Царкоўнаму Камітэту за яго фінансавую дапамогу, безь якой часопіс ніколі-б не пабачыў сьвету. А выдача часопіса каштуе даволі дорага. Напрыклад, за 1993 год кошт выдачы „Голасу Часу” склаў 1991 фунт і 84 пэнсы, ня лічачы кошту вокладак. Даходзяць яшчэ прыватныя выдаткі зьвязаныя з часопісам, якія не ўлічваюцца. Яго выдаўцы працуюць ганарова, а не за грошы, а часам выдаюць свае грошы.
Падзяка належыцца таксама многа каму на Бацькаўшчыне за іхнія артыкулы ў часопіс, за прысланыя газэты, часопісы, кніжкі й т.п.
Той, хто займаўся рэдактарскай работай, разумее, што гэта не такая простая справа, часта бывае непрыемнай, а тым больш у нашым эміграцыйным жыцьці, дзе не хапае адпаведных людзей да гэтай работы й не заўсёды хапае грошай на выдачу.
Як доўга будзе выходзіць гэты часопіс, — цяжка сказаць, многа залежыць ад здароўя выдаўцоў, а пакуль што ён выходзіць, то я зьвяртаюся да чытачоў часопіса на эміграцыі: памажыце яму фінансава прадоўжыць жыцьцё як адзінаму прадстаўніку беларускага слова ў Заходняй Эўропе. „Голас Часу” піша праўду, часам горкую, але праўду. Можа каму й гэты мой артыкул не падабаецца, у якім я выказваю крыўды. Але тут ня ходзіць пра мяне, але пра жыцьцё беларускай арганізацыі й тыя беларускія часопісы, якія заўчасна памерлі праз несьвядомую дзейнасьць некаторых людзей. Успамінаю я гэтыя рэчы, якія адбыліся нейкіх 30 гадоў таму й пазьней, каб нешта падобнае ніколі ня здарылася ў бе-
ларускім эміграцыйным жыцьці. Кожны з нас робіць памылкі, але на некаторыя зь іх ня можа быць апраўданьня. Людзі павінны памятаць, што на сьвеце многа што мяняецца й усякія хітрыкі, ашуканствы, нажывы й злачынствы толькі да часу. Так, што ў грамадзкай, як і ў царкоўнай дзейнасьці трэба паступаць сумленна, бо нічога няма тайнага, каб ня сталася яўным.
(„Голас Часу” № 30 (3), Лёндан 1994 г.).
Паважаныя чытачы „Голасу Часу”
Вы трымаеце ў руках апошні нумар нашага двухмесячніка „Голас Часу”. Чаму апошні? Адказ вельмі просты. Нічога няма ў жыцьці вечнага. Часопіс выходзіў захадамі двух асоб і вось адзін зь іх, тэхнічны супрацоўнік, па сваёй страсьці, мае ўжо досыць гэтай работы, а новага нікога няма, хто мог-бы яго заступіць. Таму „Голас Часу”, пражыўшы поўных шэсьць гадоў, міма свае добрае волі, спыняе далейшы выхад.
Усё, што я хацеў-бы сказаць, як рэдактар, гэта падзякаваць усім людзям, як у Англіі, так і ў другіх краінах Захаду, а асабліва на Беларусі й некаторым беларусам, што апынуліся за межамі Беларусі ў былым СССР, за іхняе супрацоўніцтва з часопісам.
Асабліва хачу выказаць падзяку сябру Нясьвіжскай Настаўніцкай Сэмінарыі Аляксандру Баханчыку за яго сталае супрацоўніцтва з часопісам на працягу апошніх трох гадоў, які прысылаў у рэдакцыю свае артыкулы, а таксама выразкі з розных газэт і гэтым узбагачаў зьмест часопіса. Таксама маё шчырае дзякуй консулу А. Якавіцкаму за ягонае супрацоўніцтва з часопісам. Ня менш я ўдзячны Беларускай Дзяржаўнай Вібліятэцы й Бібліятэцы Якуба Коласа ў Менску ды іншым беларусам за прэсу, безь якой часопіс выглядаў-бы намнога бяднейшы. Нельга памінуць і Царкоўны Камітэт царквы сьв. Еўфрасініі Полацкай у Лёндане за фінансавую дапамогу, безь якой часопіс ніяк ня могбы выйсьці ў сьвет. Каштаваў ён царкве блізка 2 000 фунтаў у год. Мая падзяка й тэхнічнаму супрацоўніку Уладзіміру Грэмяку, які адбіваў, складаў і рассылаў гэты часопіс
ды стараўся зрабіць сваю работу чыста, акуратна й на час. I тут хачу я перапрасіць Паважаных Чытачоў за мэханічныя памылкі, якія закрадаліся ў часопіс. Ня маючы карэктара, цяжка было іх заўважыць, калі старыя вочы слаба сьвецяць. А што да правапісу, дык ён пакідаўся пераважна за аўтарамі.
Мне, як рэдактару, трэба было памятаць аб матэрыяле ў часопіс, бо сталых карэспадэнтаў „Голас Часу” ня меў, хоць і не адчуваў ён недахопу з матэрыялам. Але трэба было мець нешта ў запасе, на ўсякі выпадак, таму нешта пісалася наперад і гэты матэрыял заставаўся не выкарыстаны. Некаторыя артыкулы аказаліся далёка ад свайго заканчэньня ў часопісе.
Прыкра, што ў Вялікабрытаніі ня будзе ніякага беларускага выданьня. Ёсьць тут арганізацыя — Згуртаваньне Беларусаў Вялікабрытаніі (ЗБВБ), ёсьць старшыня, ёсьць заступнікі, сакратар і сябры Галоўнай Управы. Апошнімі гадамі прыехала ў Англію пэўная колькасьць маладых беларусаў і беларусак зь Беларусі, людзі адукаваныя, якія могуць нешта напісаць. Арганізацыя ЗБВБ мае фінансавыя магчымасьці й лёгка можа запачаткаваць выдавецкую дзейнасьць. Няма толькі ў гэтых людзей ініцыятывы, ахвоты, няма каму заняцца гэтай справай. Беларусы, якія прыехалі ў Англію апошнімі гадамі, гэта ня тыя, што прыехалі па вайне ў 1946 годзе й адразу ўзяліся за арганізацыйную й выдавецкую дзейнасьць. Ужо больіп за 40 гадоў як ЗБВБ не выдае ніякай беларускай прэсы. Выходзіў некаторы час „Журнал беларускіх студыяў” на ангельскай мове ды й той ужо не паказваецца гады.
Арганізацыя павінна мець свой ворган — прэсу, як пасьведку свайго жыцьця і дзейнасьці, а не абмежавацца да сьвяткаваньня 25 Сакавіка, Слуцкай Абароны ды прыняцьця гасьцей зь Беларусі.
На заканчэньне яшчэ раз маё шчырае беларускае дзякуй усім беларусам добрай волі, якія былі для мяне дапамогай у выдачы часопіса „Годас Часу”.
Жыве Беларусь!
(„Голас Часу" № 36 (3), Лёндан 1995 г.)
Аб Беларусі ў Лёнданскім унівэрсытэце
Некаторыя беларусы Лёндану, як і англічане, зацікаўленыя гісторыяй Беларусі й яе дзяржаўнай незалежнасьцю, мелі нагоду спаткаць і паслухаць даклады беларускіх навукоўцаў зь Беларусі. Даклады вяліся па-ангельску ў адной з заляў Усходне-Славянскіх студыяў Лёнданскага ўнівэрсытэту.
I так, 25 лютага г.г. д-р Васіль Еўдакімаў, юрыдычны кансультант па беларускіх справах адной з лёнданскіх камэрцыйных фірмаў, зрабіў даклад аб сучасным праўным разьвіцьці на Беларусі. 4 сакавіка студэнт Віталі Зайко гутарыў аб жыдох на Беларусі. 11 сакавіка Ігар Бабкоў, асьпірант унівэрсытэту па гісторыі філязофіі, прадставіў сучасную тоеснасьць Беларусі ў яе склаўшыхся абставінах. 18 сакавіка доктар філязофіі Тацьцяна Буйко гаварыла аб адукацыі на Беларусі, а пасьля яе выступіла асьпірантка па палітычных навуках Тамара Курбыка, якая згадала сучасную складаную эканамічную й палітычную сытуацыю на Беларусі.
Лекцыі былі цікавыя ў тым сэнсе, што дакладчыкі вялі іх з пункту гледжаньня навуковых досьледаў і апошніх назіраньняў, а не партыйных шаблёнаў, як гэта было раней на мітынгах. Пасьля кожнага дакладу слухачы ставілі дакладчыкам пытаньні. Завязвалася дыскусія, што яшчэ больш паясьняла тое ці іншае пытаньне, якое да гэтага часу ў савецкай навуцы прадстаўлялася ў скажоным выглядзе. Аднак на некаторыя пытаньні дакладчыкі не маглі даць канкрэтнага адказу й яго немагчыма было даць. Хадзіла тут аб лалітычную будучыню Беларусі. На гэтае пытаньне была выказаная такая думка: ці будзе Беларусь лібэральна-дэмакратычная, ці сацыялістычна-дэмакратычная, ці нават дыктатарская, пакажа недалёкая будучыня.
Варта заўважыць, што ўсе дакладчыкі — людзі маладыя, ветлівыя й свабодна знаёміліся зь беларусамі Лёндану. Прыемна было спаткаць суродзічаў і запазнаццаз некаторымізь іх.
(„Голас Часу” № 24 (3), Лёндан 1993 г.)
Міністар замежных спраў Рэспублікі Беларусь наведаў беларусаў Англіі
Вечарам 11 кастрычніка 1993 году беларуская грамадзкасьць Англіі мела гонар спаткаць першы раз свайго першага міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь д-ра Пятра Краўчанку, які прыехаў у Лёндан па запрашэньню брытанскага ўраду. Спатканьне адбылося ў залі Беларускай бібліятэкі Ф. Скарыны ў Лёндане. Прыехалі паслухаць свайго міністра ня толькі беларусы Лёндану, але й сотні кілямэтраў ад сталіцы. Госьця прывітаў старшыня ЗБВБ сп. Я. Міхалюк. Выступаючы перад аўдыторыяй міністар П. Краўчанка прадставіў сьпярша склад дэлегацыі Міністэрства замежных спраў Беларусі:
— Міхась Хвастоў — кіраўнік Дэпартамэнта дзяржаўнага пратаколу,
— Уладзімір Сакалоўскі — намесьнік кіраўніка Дагаворна-прававога дэпартамэнту,
— Віктар Гэйсік — выканваючы абавязкі кіраўніка Дэпартамэнту двухбаковых сувязяў.
Таксама былі прадстаўлены жонка міністра замежных спраў Галіна Краўчанка, консул у Лёндане Алег Якавіцкі й яго жонка Натальля Якавіцкая.
У сваёй звышгадзіннай прамове міністар Краўчанка парушыў розныя тэмы, якія датычаць жыцьця беларусаў у краі й за мяжой. Даклад быў цікавы, аб’ектыўны, без ніякіх перахвалак. Пасьля дакладу было многа розных пытаньняў і на іх міністар даваў адказы. Абмежаваньняў у пытаньнях не было. Пасьля заканчэньня афіцыйнага выступленьня й пытаньняў ад арганізацыі ЗБВБ былі ўручаны прэзэнты для міністра П. Краўчанкі й ягонай жонкі.
Было наладжана прыняцьцё ў гонар госьця й яго супрацоўнікаў. У гэтым часе некаторыя беларусы вялі размовы з П. Краўчанкам і таксама ставілі розныя пытаньні, асабліва аб сучасным стане Беларусі, бо-ж прыезд д-ра П. Краўчанкі адбываўся тыдзень пасьля крывавых падзей у Маскве.
На гэты гістарычны вечар запрошаны былі музыканты зь Беларусі, якія знаходзіліся ў Лёндане. Пад музыку не
ўстаялі й пасівеўшыя ды лысыя пэнсіянеры, якія пачалі круціцца, хоць зь ня той хуткасьцю, як гады раней. Але былі й маладыя танцоры. Аднак атракцыяй танцаў аказалася трохгадовая Жанна, дачка спадарства Якавіцкіх. Танцуючы сама яна зьвярнула на сябе найболыпую ўвагу прысутных. Ці часам ня быць ёй прыма-балерынай?
Беручы агульна, спатканьне беларусаў зь міністрам замежных спраў Беларусі было прыемным, людзі разьехаліся дамоў задаволеныя, бо мелі яшчэ нагоду спаткацца са знаёмымі, якіх ня бачылі гадамі.
Міністар замежных спраў Рэспублікі Беларусь быў запрошаны ў Вялікабрытанію брытанскім урадам. Госьць выступіў па радыёстанцыі Бі-Бі-Сі, дзе сказаў аб Чарнобыльскай трагедыі. Аб прысутнасьці міністра Беларусі ў Лёндане паведамілі галоўныя ангельскія газэты. Напрыклад, „Гардыян” за 14 кастрычніка 1993 г. парушыла гісторыю крыжа сьв. Еўфрасініі Полацкай, зробленага ювелірам Богшам у 1162 годзе. Да вайны 1941 году крыж знаходзіўся ў музэі Магілёва. У вайну крыж прапаў. Ёсьць меркаваньні, што крыж знаходзіцца ў амэрыканскага калекцыянера. Як падае „Гардыян” — паводле слоў д-ра Пятра Краўчанкі — „існуе такая вера, што шчасьце й дабрабыт вернуцца на Беларусь тады, калі вернецца назад крыж”. Справа крыжа Еўфрасініі Полацкай, упрыгожанага каштоўнымі камянямі, ня ёсьць забытай. Беларускі ўрад зьвярнуўся да Інтэрпола з просьбай аказаць садзейнічаньне ў пошуках нацыянальнай рэліквіі беларусаў.
Газэта „Юропін” за 14 кастрычніка дала кароткую біяграфію сьв. Еўфрасініі Полацкай, змясьціла каляровы здымак яе крыжа, апісала яго гісторыю, калі ён быў зроблены, як прапаў у вайну й якую дарагую вартасьць прадстаўляе для беларусаў.
Больпі шырэй пра Беларусь згадала газэта „Фінаншал Таймс”. Яна прадставіла Беларусь як незалежную дзяржаву зь няяснай будучыняй. На гэта маюць складацца яе сьціплыя натуральныя багацьці, адсутнасьць натуральных граніцаў, нястача сыравіны й рускіх рублёў, інфляцыя й уваход Беларусі ў рублёвую зону з Расеяй. Газэта згадвае Зянона Пазьняка як лідэра БНФ, які хоча ўзьняць нацыянальнае
пачуцьцё народу й адмежавацца ад Расеі. Газэта піша аб Чарнобыльскай трагедыі, адмове Беларусі ад ядзернай зброі, ды прамаскоўскія сымпатыі, як гэта зрабіў Вячаслаў Кебіч, падпісваючы ваенны саюз з Расеяй супраць волі Станіслава Шушкевіча. Праўдзіва падаюцца й другія факты, якія не прадбачваюць нічога добрага ў эканоміцы Беларусі. Газэта „Фінаншал Таймс” зьмясьціла карту Беларусі й яе суседзяў.
У газэце „Таймс Гаер” за 22 кастрычніка 1993 г. зьмешчаны здымак міністра замежных спраў РБ д-ра П. Краўчанкі й ягоны аповед аб Беларусі. Сьпярша міністар гаварыў аб дамашніх складанасьцях, аб дэструкцыі ядзернай зброі, якую атрымала Беларусь у спадчыну пасьля распаду Савецкага Саюзу, аб перабудове ваеннай індустрыі на мірныя мэты, на што Беларусь атрымала малую дапамогу звонку за выняткам ЗША.
— Паколькі Беларусь прыняла ўдзел у міжнароднай супольнасьці, — сказаў д-р Краўчанка, — заданьнем ёсьць пераканаць супольнасьць аб існаваньні Беларусі. Раней гаварылі аб Беларусі як частцы Расеі й Польшчы, а яе мову лічылі расейскім або польскім дыялектам.
У сваёй прамове ў Каралеўскім інстытуце міжнародных адносін палову свае прамовы міністар Краўчанка прысьвяціў Беларусі, якая мае больш за тысячагадовую гісторыю. Таксама ўспамянуты былі сталінскія чысткі, якія пачаліся ў 1928 годзе й зьнішчылі беларускую інтэлігенцыю. Беларуская гісторыя й культура былі паніжаны, а мова зьнікла з публічнага ўжытку.
Адрадзіць нацыянальнае жыцьцё беларускага народу, — сказаў міністар, — „штодзённае заданьне”. Многа што робіцца. Беларуская мова вяртаецца ў публічнае жыцьцё, у школы. Вядуцца перагаворы з суседзямі аб вяртаньні гістарычнай літаратуры й музэяў і т.п.
У канцы прамовы д-р П. Краўчанка сказаў, што Беларусь ніколі не існавала як незалежная дзяржава ў сёньняшнім значэньні, але продкі беларусаў выконвалі галоўныя ролі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Мовай гэтай дзяржавы была мова беларуская, аб чым сьведчыць Статут 1588 году.
Так гэта ў скарачэньні выглядалі выступленьні міністра замежных спраў Беларусі ў Лёндане.
Прыезд міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь у Лёндан, як бачым, стаўся гістарычным. Сувэрэннасьць Беларусі прызналі шматлікія дзяржавы. Каб паставіць Беларусь на адпаведны ўзровень, каб яна мела пашану сярод дзяржаваў сьвету, аўтарытэтам павінен карыстацца ў першую чаргу ўрад і парлямант. На жаль, Беларусі гэтага не хапае, ёю кіруе старая камуністычная намэнклятура.
(„Голас Часу” № 28 (1), Лёндан 1994 г.)
Мінулае і сучаснасьць Беларусі
Сакавік у жыцьці беларускага народу
Сакавік — першы весьнік вясны, які сваімі цёплымі прамянямі разьбівае ледзяныя й сьнежныя аковы зямлі пасьля яе доўгага зімовага сну, абуджае прыроду да жыцьця й дае ёй пачаткі росту, разьвіцьця й красы. Недарма народная мудрасьць так трапна ахрысьціла гэтакім назовам месяц году сакавік у беларускім календары. Само слова „сакавік” абазначае нешта сакавітае, багатае, поўнае жыцьцёвых сокаў і таму месяц сакавік зьяўляецца сымбалем вясны-надзеі.
Калі заглянуць у гісторыю беларускага народу, то месяц сакавік зьяўляецца яму асаблівым, багатым на здарэньні нацыянальна-гістарычнага характару. На старонках гісторыі Беларусі сакавік запісаны як месяц вялікіх нацыянальных здарэньняў, парываў, узрываў, імкненьняў да збройнага, творчага й незалежнага жыцьця беларускага народу, як месяц актаў, чынаў і сумных падзеяў.
Для беларусаў месяц сакавік зьяўляецца ня толькі вясною, у значэньні пары году, але вясной нацыі. Сакавіковая вясна асьвятляе сваімі прамянямі падзеі нашых продкаў, дадаючы нам веры, надзеі, любові, сілы, гарту й ахвоты працаваць і змагацца за тыя акты-чыны, якія здарыліся якраз у сакавіку месяцы.
Цяпер глянем бліжэй на важнейшыя здарэньні, якія ў жыцьці беларусаў прынёс месяц сакавік на працягу нашае гісторыі.
3 сакавіка 1067 году на рацэ Нямізе адбыўся вялікі бой паміж палачанамі й кіеўлянамі. Полацкім князем у той час быў Усяслаў Чарадзей, які княжыў 57 гадоў (1044-1101) і быў адным з найслаўнейшых беларускіх князёў.
3 таго часу прайшлі стагодзьдзі, калі сын зямлі нашай доктар Францішак Скарына з Полацку, здабываючы асьвету сьпярша ў Кракаўскім унівэрсытэце, а пасьля ў Падуі (Італія), доўга вандруючы па свеце, здабыў вялікую славу за Захадзе Эўропы й вярнуўся на сваю бацькаўшчыну, дзе 25 сакавіка 1525 году заснаваў у Вільні першую ў Вялікім Княстве Літоўскім друкарню.
Жывучы раней у чэшскай Празе, Скарына заняўся перакладам кніжак на беларускую мову, каб зрабіць іх даступнымі, як зазначыў сам перакладчык, „людзям простым, паспалітым”. Такім чынам у 1517 годзе Скарына надрукаваў Біблію па-беларуску, якая была трэцяй у Эўропе — пасьля нямецкай і чэшскай.
11 сакавіка 1566 году быў зацьверджаны Статут Вялікага Княства Літоўскага (другое выданьне). Для беларусаў Статуты ВКЛ зь іх трыма рэдакцыямі (1529, 1566 і 1588) зьяўляюцца надзвычай важнымі культурнымі, літаратурнымі й дзяржаўнымі праўнымі дакумантамі нашай слаўнай мінуўшчыны.
Сярод слаўных старонак месяца сакавіка выступаюць і сумныя, трагічныя. Гісторыя Беларусі быццам той вулкан, што пэўны час адзываецца грохатам і агнявымі ўзрывамі, якія прыносяць людзям няшчасьці ў іхнім жыцьці. Такі трагічны лёс напаткаў маладога Кастуся Каліноўскага, сына ткача з-пад Сьвіслачы Ваўкавыскага павету. Будучы яшчэ студэнтам Пецярбургскага ўнівэрсытэту, Кастусь Каліноўскі захапіўся вызвольнымі, сацыяльнымі й рэвалюцыйнымі рэформамі.
Вярнуўшыся на радзіму, малады й энэргічны юрыст пачаў ажыўленую рэвалюцыйную дзейнасьць, якая выявілася ў паўстаньні супраць царызму за лепшую долю й быт для беларускага працоўнага люду.
За яго рэвалюцыйную дзейнасьць царскі ўрад сьмяротна пакараў „дыктатара Беларусі — Літвы”, які загінуў на шыбеніцы 10 (22) сакавіка 1864 году на Лукішскім пляцы ў Вільні, маючы 26 год.
Перад сваёю сьмерцю, будучы ў астрозе, Каліноўскі пісаў лісты й вершы „Да люду беларускага”, якія мелі быць павучэньнем на будучыню!
Бывай здаровы, мужыцкі народзе,
Жыві ў шчасьці, жыві ў свабодзе,
I часам спамяні пра Яську свайго,
Што згінуў за праўду для дабра твайго.
Ідучы на шыбеніцу губэрнатара Мураўёва, К. Каліноўскі да апошняй хвіліны свайго жыцьця захаваў і пакінуў нам чысьціню ідэі сапраўднага рэвалюцыянера-дэмакрата, які горача любіў свой народ і край і за іх аддаў сваё маладое жыцьцё.
Маючы на ўвазе сьмерць беларускіх паўстанцаў на чале з К. Каліноўскім і варожасьць царскага ўраду да беларусаў, Ігнат Грынявіцкі памсьціўся Аляксандру II, кінуўшьі 1 сакавіка 1881 году пад яго бомбу. Бомба забіла цара, але сьмяротна раніла й самога Грынявіцкага, які ў той самы дзень уначы памёр ад ранаў, маючы 25 год.
Гады ішлі, змаганьне працягвалася, нацыянальная сьвядомасьць беларускага народу ўзрастала. Царскі ўрад змушаны быў пайсьці на некаторыя ўступкі нацыянальным меншасьцям.
У часе Вялікай Расейскай рэвалюцыі 1917 году беларуская інтэлігенцыя й студэнцтва прынялі актыўны ўдзел у нацыянальнай дзейнасьці, яўна -выступаючы на мітынгах і зьездах, выносячы рэзалюцыі з дамаганьнямі незалежнасьці Беларусі.
15 сакавіка 1917 году ў Пецярбургу зьявілася дэклярацыя беларусаў, у якой гаварылася аб падзеле Расеі на фэдэральныя рэспублікі.
25 сакавіка 1917 году ў Менску адбыўся зьезд Беларускай сацыялістычнай грамады, які дамагаўся аўтаноміі Беларусі ў фэдэрацыі з Расейскай Рэспублікай.
25, 26 і 27 сакавіка 1917 году ў Менску адбыўся зьезд усіх беларускіх арганізацыяў, якія пастанавілі імкнуцца да перабудовы Расейскай Імпэрыі з тым разьлікам, каб Беларусь была незалежнай рэспублікай. У канцы зьезд выбраў Беларускі Нацыянальны Камітэт.
Гэты перыяд часу быў на Беларусі вельмі бурлівы. Памінаючы другія важныя падзеі й зьмены, якія праходзілі ў Pacei й на Беларусі ў выніку вайны, варта згадаць Другую Ўстаўную Грамату, выдадзеную 9 сакавіка 1918 году Радай Першага Ўсебеларускага Зьезду, якая складалася з 8-мі пунктаў і акрэсьлівала дзяржаўны лад Беларусі.
Маладая Беларуская Народная Рэспубліка ня мела свае арміі й не магла абараняць свае дзяржаўнай незалежнасьці. На Беларусі ішло змаганьне Чырвонай Арміі з Польскім Войскам Пілсудскага. Змаганьне закончылася падпісаньнем Рыжскага трактату 18 сакавіка 1921 году й падзелам Беларусі.
Рада БНР змушана была пакінуць Беларусь і эміграваць на Захад. 8 сакавіка 1928 году памёр яе старшыня — Пётра Крэчэўскі.
У міжваеннай Польшчы шырока разгарнула сваю дзейнасьць Беларуская сялянска-работніцкая грамада, якая налічвала болып за 100 000 сяброў. За яе адкрытую нацыянальна беларускую дзейнасьць 21 сакавіка 1927 году польскія ўлады зьліквідавалі БСРГ, а яе кіраўнікі пайшлі на суд і атрымалі да 12 гадоў зьняволеньня.
У часе Другой Сусьветнай вайны ў Вільні ў сваім памешканьні 5 сакавіка 1944 году, як некаторыя кажуць, быў замардаваны польскімі шавіністамі беларускі драматург Францішак Аляхновіч, які раней пабываў у кіпцюрох ГПУ.
Згадаем, што 14 сакавіка 1948 году ў Лёндане заснавана была беларуская арганізацыя — Хрысьціянскае Аб’еднаньне Беларускіх Работнікаў (ХАБР).
9 сакавіка 1952 году ў горадзе Манчэстэр (Англія) адбылася Канфэрэнцыя Беларускіх Жаўнераў з мэтай каардынацыі Беларускага Антыбальшавіцкага Фронту й арганізацыі Штаба Беларускага Вызвольнага Руху.
Як кожны адзін месяц прыносіць у годзе большыя ці меншыя здарэньні, таксама сакавік у жыцьці беларускага народу можа прынесьці нам шмат новых і пацяшаючых падзеяў, аб якіх варожыць будучыня.
(„Аб'еднаньне” № 2 (60), Лёндан 1956 г.).
„Старажытная Беларусь”
Пад такім загалоўкам вясной гэтага году паявілася кніжка вядомага й папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча. Наклад 20 тысяч асобнікаў і ўжо выданьне імгненна зьнікла з кніжных паліц. Яе змаглі атрымаць, можна сказаць, людзі, якім пашчасьлівілася. А такая кніжка павінна быць у кожнай беларускай хаце, калі мы хочам нешта знаць аб сваёй раньняй гісторыі, каб гаварыць аб беларускай дзяржаўнасьці й яе будучьіні.
У параўнаньні да іншых савецкіх выданьняў па гісторыі Беларусі, кніжка М. Ермаловіча зьяўляецца кантрастам. Аўтар глядзіць далёка ў сівую старыну, у пару тварэньня самастойных княстваў і разглядае Полацкі й Наваградзкі перыяды. На 336 старонках друку маюцца такія загалоўкі:
У прадмове да „Старажытнай Беларусі” Міхась Ткачоў — доктар гістарычных навук — піша:
„У сваіх разважаньнях і вывадах М. Ермаловіч мае менш аргумэнтаў, чымся многія зь яго апанэнтаў, якія, як і ён, карыстаюцца данымі з тымі-ж нешматлікімі летапіснымі зьвесткамі.
Перакрыжаваны аналіз рускіх, беларуска-літоўскіх летапісаў, тацішчаўскіх зьвестак, нямецкіх і польскіх хронік дазволілі аўтару грунтоўна прасеяць гісторыю Полацкай і іншых земляў і адкінуць пустую мякіну, выказаць трапныя й слушныя меркаваньні, здагадкі, заўвагі”.
Кніжка „Старажытная Беларусь” гэта бадай адна зь першых кніжак, якая дэталёва разглядае пачаткі беларускай гісторыі й уваходзіць у пару ўтварэньня й умацаваньня новай дзяржавы, якой было Вялікае Княства Літоўскае. Важна й тое, што аўтар памінуў шаблённую ідэалягічную догму, якая праз даўжэйшы час дамінавала па ўказаньнях партыйнага апарату. Гэта надало кніжцы сапраўдны навуковы
зьмест і аб’ектыўную ацэнку чытача, каб па-новаму асэнсаваць падзеі нашай далёкай мінуўшчыны.
Варта згадаць, што ў 1989 годзе выдавецтва „Навука і Тэхніка” выдала кніжку М. Ермаловіча „Па сьлядах аднаго міфа”. На 94-х старонках маюцца такія загалоўкі:
Аўтар і тут дэталёва разглядае гістарычны матэрыял, які асьвятляе пытнаньне ўтварэньня Вялікага Княства Літоўскага. У прадмове да гэтай кніжкі доктар гістарычных навук П. В. Аляксееў піша:
„Гэтая кніга прысьвечана эпосе стварэньня Вялікага Княства Літоўскага — часу мала асьветленаму паўнацэннымі крыніцамі і, як паказвае аўтар, яшчэ недастаткова вывучанаму. Нанова пераглядаючы гістарычныя зьвесткі, якія датычаць гэтай праблемы, М. Ермаловіч даволі абгрунтавана адмаўляе заваяваньне ў XIII ст. беларускіх земляў літоўцамі, што лічылася дагэтуль бясспрэчным фактам. Замест гэтага ён прапануе арыгінальную канцэпцыю й пацьверджаньне яе спасылкамі на крыніцы. (...) Галоўнае тое, што ў кнізе шмат новых, арыгінальных думак, якія, несумненна, заслугоўваюць таго, каб быць уведзенымі ў навуковы ўжытак. Яны будуць стымуляваць працу дасьледчыкаў, вымусяць перагледзець застарэлыя ў нашай гістараграфіі погляды”.
У 1991 годзе гэтая кніжка была перавыдадзена, што сьведчыць аб яе папулярнасьці ў народзе. I тут трэба сказаць, што кніжка „Па сьлядах аднаго міфа” была напісана дваццаць гадоў таму, але кнігі гісторыка Ермаловіча ніхто не хацеў у той час друкаваць. Афіцыяльная цэнзура не магла прапусьціць тое, што пісаў Ермаловіч. Ён бьіў „вораг народу”. У інтэрв’ю дадзеным Тацьцяне Антонавай („Голас Радзімы” № 14 за 4 красавіка 1991 г.) ён кажа: „Мая беларускасьць рэзала вочы ўладам на працягу доўгага часу. Я-ж заўсёды гаварыў пабеларуску. Думаў таксама па-беларуску. Раскажу вам такі вы-
падак. У 1966 годзе началыгік Маладзечанскага Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Іваноў выступаў на нейкай нарадзе агітатараў і папераджаў слухачоў аб пільнасьці, аб ворагах. Сказаў таксама, што й у іх на Маладзечаншчыне ёсьць такое „жнвое нскопаемое” — Мікола Ермаловіч. (...) Людзі, якія слухалі палымяныя выступленьні, расказвалі, што прамоўца нават цытаваў некалі сказанае мною ў 1948, 1950, 1960 гадах”.
Інтэрв’ю з Міколам Ермаловічам Тацьцяна Антонава заканчвае так: „Глыбокія зморшчыны парэзалі твар майго субяседніка. За тоўстым шклом акуляраў — спакойныя вочы сумленна пражытага на зямлі чалавека, якога лёс захаваў для нас з вамі, для Беларусі. Перажытае, вядома, пакінула рубцы й шрамы на сэрцы, але не зрабілі яго ні злым, ні жорсткім, ні пакрыўджаным на ўвесь сьвет. Зь нейкай дзіцячай даверлівасьцю, бясхітраснасьцю расказвае М. Ермаловіч пра сябе. Зь цеплынёй і ўдзячнасьцю пра сяброў. Але так і не вымавіў ён услых словы пра сваю такую выпакутаваную й такую пяшчотную, пранізьлівую любоў да зямлі продкаў, да сваіх супляменьнікаў, ды любоў гэтая й адданасьць Беларусі — у кожным яго ўчынку, у кожным радку напісаных ім кніг”.
Абставіны, у якіх прыходзілася працаваць гісторыку Міколу Ермаловічу мы ўжо ведаем. Але ня ўсе ведаюць, што аўтар беларускіх кніжак мае й другія праблемы ў сваёй працы, а гэта — слабы зрок, які ўскладняе яго працу. Шмат яму памагала жонка, чытала літаратуру й таму вучоны сваю выдатную працу „Старажытная Беларусь” прысьвяціў „памяці жонкі Лідзіі Цімафееўны Ермаловіч”.
Як даведваемся, М. Ермаловіч працягвае пісаць гісторыю Беларусі. Застаецца толькі пажадаць ахвярнаму гісторыку добрага здароўя (у красавіку споўнілася яму 70 гадоў) і посьпехаў у дасягненьні намечанай мэты.
(„Голас Часу” № 13 (4),Лёндан 1991 г.)
Галасы аб Грунвальдзкай бітве
15 ліпеня гэтага году споўнілася 580 гадоў, калі аб’яднаныя сілы Вялікага Княства Літоўскага й Польшчы разьбілі наголаў нямецкіх рыцараў крыжакоў зь іхнімі памагатымі пад Грунвальдам і забясьпечылі сваім народам спакой на 500 гадоў.
На афіцыяльнай урачыстасьці, якая адбылася з гэтай нагоды на ратным полі, прысутнічалі дзяржаўныя дэлегацыі Полыпчы й Літвы. Што да Беларусі, то ў чэрвені й ліпені Камісія па адукацыі, культуры й захаваньню гістарычнай спадчыны правяла шэраг паседжаньняў. Камісія рэкамэндавала Савету Міністраў БССР прыняць пастанову з нагоды 580-годзьдзя перамогі над крыжацкай навалай пад Грунвальдам, аб ушанаваньні гэтай гістарычнай даты, падзей і асоб зь ёю зьвязаных. Аднак Вярхоўны Савет БССР не паслаў сваю дэлегацыю на ўрачыстасьць. Толькі дзякуючы прыватным асобам і некаторым беларускім арганізацыям, якія памяталі гэтую гадавіну, прыбылі пад Грунвальд беларусы зь бел-чырвона-белым сьцягам, каб разам зь літоўцамі й палякамі аддаць пашану палеглым у баі продкам. За гэта належыцца ім вялікая ўдзячнасьць.
Аднак, як даведваемся зь „Нівы” ад 9 кастрычніка 1990 году, „на гучна сьвяткаваную на Грунвальдзкім полі 580-ю гадавіну славутай бітвы прэзыдэнт Рэчы Паспалітай запрасіў сяброў зь Вільні, Прагі й Масквы, а для гасьцей зь Менску й Кіева запрашэньняў не хапіла, мабыць, з-за крызіснага недахопу паперы ў Полыпчы”.
Часта здараецца, што перамогу ў баі многа хто прыпісвае сабе, свайму войску, а паражэньне звальвае на некага іншага. Нешта падобнае было й тут. Таму ў гэтым артыкуле мы паслухаем некаторых аўтараў, што яны гавораць аб Грунвальдзе ў той гарачы ліпеньскі дзень 1410 году.
У гісторыі й літаратуры аб бітве пад Грунвальдам (або Танэнбэргам) прынята пісаць, а часта й гаварыць як аб самай буйнай эўрапэйскай бітве сярэднявечча. У сапраўднасьці пачалася яна й вялася праз некалькі гадзін у трыкутніку й нават за трыкутнікам Танэнбэрг — Ладвігова — Грунвальд. Адлегласьць паміж гэтымі вёскамі была каля трох кілямэтраў.
На ўсход ад гэтага трыкутніка, каля возера Лубень, разлажыўся табар саюзьнікаў, а каля вёскі Грунвальд — тэўтонскі табар. Але таму, што бой пачаўся бліжэй Танэнбэргу й закончыўся ў табары праціўніка, таму й усю бітву некаторыя аўтары называюць Танэнбэргскай або Грунвальдзкай.
Найболып інфармацыяў аб Грунвальдзкім баі знаходзім у Яна Длугаша, польскага гісторыка. Нарадзіўся ён пяць
гадоў пасьля гэтай гістарычнай бітвы, але яго бацька й дзядзька былі пад Грунвальдам і нешта расказалі маладому Длугашу.
Апісваючы бітву пад Грунвальдам Длугаш рабіў гэта ня толькі з апавяданьняў бацькі й дзядзькі, але, як духоўная асоба й навуковец, меў доступ да болып аўтарытэтных крыніцаў. Длугаш жыў у Кракаве на рагу вуліцы Кананічнай, у самым падножжы Вавэля, у недалёкім суседзтве з каралеўскай сядзібай і катэдрай. Гэта давала яму магчымасьць спатыкацца й гутарыць з рознымі людзьмі, якія былі пад Грунвальдам і лепш арыентаваліся за яго бацьку ды дзядзьку й зналі, хто салраўды кіраваў ходам бітвы й як яна праходзіла.
Тут варта згадаць Зьбігнева Алясьніцкага, які ў часе бітвы знаходзіўся пры баку Ягайлы як ягоны сакратар. Пасьля, будучы кракаўскім біскупам, Алясьніцкі ўгаварыў Длугаша, як свайго шматгадовага супрацоўніка й прыяцеля, напісаць гісторыю Польшчы й даў яму нямала матэрыялу.
Дарэчы згадаць і аднесьці да ліку важнейшых гістарычных даных аб бітве пад Грунвальдам хронікі: Бэрнарда Вапоўскага, якая была напісана ў 1535 годзе па розных сабраных запісах як „Гісторыя” Длугаша, „Хроніка вайны”, „Хроніка Лівоніі” Германа Варбэрга, „Хроніка Яна Посільге”.
Прымаючы ўсе гэтыя й іншыя хронікі, трэба памятаць, што тагачасны ход выпадкаў пад Танэнбэргам-Грунвальдам ня можа быць пададзены ў сваёй пасьлядоўнасьці так, як гэта ўсё адбывалася ў сапраўднасьці. He было тады ваенных карэспандэнтаў, якія ад пачатку да канца зафіксвавалі-б найменшую дэталь падрыхтоўкі й сам ход бою. Таму некаторыя інфармацыі аб Танэнбэргскай бітве не заўсёды згодны між сабою.
Маецца, напрыклад, расказ аб двух мячах, якія вялікі магістар фон Юнгінген прыслаў у лягер саюзьнікаў, як выклік да бою. Згодна інфармацыі Длугаша, мячы прыняў адзін Ягайла, бо вялікі князь Вітаўт, быццам, заняты быў падрыхтоўкай войска да бою. Але ў пісьме Ягайлы з-пад Грунвальду да каралевы Ганны гаворыцца, што крыжацкія паслы зьвярталіся да караля й вялікага князя. Таксама Вапоўскі й „Хроніка вайны” падаюць, што Ягайла ўзяў адзін меч, а другі ўручыў Вітаўту. Гэтая апошняя інфармацыя ёсьць больш ве-
рагоднай. Аб ёй сьведчаць выказваньні польскіх паслоў на касьцельным саборы ў Канстанцу (1414-1418). Далей Вапоўскі ўспамінае, што апошняй ночы перад боем у лягеры крыжаносцаў прайшла вялікая бура, а ў палякаў стаяла цішыня й сьвяціў месяц. Аднак у лягеры саюзьнікаў прайшла бура й нарабіла шкоды, калі на прапанову Вітаўта было пастаноўлена пераехаць у ваколіцы возера Лубень на адпачынак.
Для гісторыі важна ўсё, што аб Грунвальдзе запісаў Ян Длугаш з расказаў навочных сьведкаў, удзельнікаў бітвы, а ў тым ліку бацькі й дзядзькі, а галоўна інфармаці ад Зьбігнева Алясьніцкага, які ўвесь час быў пры баку Ягайлы й наглядаў за ходам бітвы. Гэты якраз матэрыял увайшоў у гісторыю й паслужыў крыніцай для наступных дасьледчыкаў.
Усё-ж некаторыя польскія гісторыкі маюць засьцярогі да Длугаша й інтэрпрэтуюць некаторыя яго выказваньні пасвойму, каб Ягайлу, як польскаму каралю, надаць аўтарытэт. Засьцярогі могуць быць, але ці яны слушныя?
Цікава, што Ян Длугаш, як паляк і каталіцкі манах, насьцярожана выказваецца аб дзейнасьці свайго караля й ягонай рэлігійнасьці, якая не была пазбаўлена забабонаў. Длугаш кажа, што захаваньне Ягайлы пад Грунвальдам было часам небясьпечнае, трагічнае, аднак ён праз свае малітвы атрымаў ад Бога больш перамог як мячом на вайне. Хоць Длугаш піша аб Ягайлу скромна й часам паніжаюча, але за тое павышае палякаў. Такой думкі трымаюцца іншыя польскія гісторыкі, якія хочуць прыпісаць Ягайлу й польскай арміі ўсе заслугі як дыпляматычныя, так і мілітарныя пад Грунвальдам. Напрыклад, прыпісваецца Ягайлу камандаваньне арміяй, што ў сапраўднасьці не адпавядае праўдзе. Для наяўнасьці, „Пшэглёнд Гісторычны” (1910 г.) пісаў: „Галоўнакамандуючы, які мае кіраваць боем, павінен знаць дакладна распалажэньне й становішча сваіх войск і паасобных яго аддзелаў; Ягайла гэтага знаць ня мог, бо-ж у часе падрыхтоўкі войска маліўся”.
Вапоўскі падае, што Ягайла марудзіў і ня мог рашыцца ўзяць на сябе камандаваньне, а толькі загадаў адслужыць імшу й „узьнёсшы рукі, глядзеў у неба й нерухома маліў Бога аб перамозе”. Храніст асуджае караля, які „замкнуўся ў капліцы, калі вораг ужо наступаў”.
У гісторыі не знаходзім, каб Ягайла калі-небудзь ці дзенебудзь камандаваў арміяй і папісаўся ў баі як здольны камандзір. Быў ён чалавек аспалай, упартай, самавольнай натуры. Ня ўмеў Ягайла ані пісаць, ані чытаць, а гутарыў пераважна па-беларуску й знаў літоўскую мову. Як падаюць некаторыя аўтары, Ягайла любіў ляжаць у ложку да поўдня, а пасьля праводзіў гадзіны за багатым сталом. Калі зрабіў -у чым памылку, то цяжка было прывесьці яго да сэнсу, зразумець яе. Знаючы добра Ягайлу, аднойчы крыжакі напісалі яму зь іроніяй: „Як гэта вашая вяльможнасьць сама лёгка разумее ў сваёй уроджанай мудрасьці” .
Лянівы быў Ягайла да ўсякай працы, ці была гэта фізычная ці разумовая, але калі прыходзіла да паляваньня, то ён летам і зімою ганяўся па літоўскіх пушчах. Сярод польскай арыстакратыі вядомы быў як „прасьцяк”. Лёгка пападаў у злосьць і мог пасадзіць у турму абы-каго за нішто. Таму на канфэрэнцыях яго заўсёды нехта суправаджаў, каб захаваць мірны настрой і дыпляматычную тактыку.
Хоць Ягайла быў бедны розумам, але гарэў прагай славы. Як піша Павал Ясяніца, „Ягайлу не хапала культуры як палітычнай, так і асабістай і гэты факт адбіўся на лёсах польскай манархіі”. А Павал Зарэмба піша, што Ягайла „быў бадай сьведкам чымся акцёрам падзеяў, у якіх прыпісвалі яму галоўную ролю”. Так вось выказваюцца аб Ягайлу, як аб сваім каралю, польскія гісторыкі.
Пад Грунвальдам Ягайлы быццам і не было. Але гэты чалавек меў прыроджаную пасьпяховасьць, якую называюць — шчасьцем. А будучы даўжэйшы час у Кракаве, яго палякі крыху ачасалі.
Сапраўдным архітэктарам і ініцыятарам перамогі над крыжакамі пад Танэнбэргам аказаўся вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага Аляксандар Вітаўт, дваюрадны брат Ягайлы. Яго выдатныя здольнасьці й ваяўнічы тэмпэрамант засланялі Ягайлу. Вітаўт быў зусім іншы чалавек. Меў ён прыроджаныя здольнасьці. Вітаўт знаў некалькі моваў, што ўздымала яго аўтарытэт на міжнародных канфэрэнцыях і ня менш цікавіўся ваеннымі справамі. Бацька яго, Кейстут, часта пасылаў сына на чале атраду ў разьведку да крыжакоў, каб прывучыць хлапца да збройнай барацьбы. Так што
Вітаўт змалку правёў жыцьцё ў небясыіеках. Ён прымаў удзел у ваенных паходах на Маскву, Брандэнбург, Прусію, Мадзьяршчыну й на татараў, даходзячы да берагоў Чорнага мора. I ёсьць праўдай, што Вітаўт цярпеў паражэньні й нават вялікія, як пад Ворсклай. Але найбольш чалавек вучыцца на сваіх памылках. Таму, вось, Вітаўт прайшоў небывалую школу розных баёў, выпрабаваньняў і быў дастаткова запазнаны са штукай манголаў і ня менш з тактыкай і тэхнікай крыжакоў.
3 польскага боку, праўдападобна, адзначылася мала каму вядомая постаць ціхага, але энэргічнага Зындрама з Машковіц, камандзіра Кракаўскай харугвы, заслугі якога польскія гісторыкі прыпісалі Ягайлу. Ёахім Лелевэль у сваім „Дзела”, падае, што палякі мелі пад камандай Зындрама Машкоўскага, мечніка кракаўскага, 51 харугву. Аднак Зындрам ня быў узнагароджаны Ягайлам за свой удзел у бітве, як іншыя польскія камандзіры ніжэйшага рангу, ды па невядомых прычынах адабралі ад яго камандаваньне Кракаўскай харугвай.
Пакінуўшы Зындрама Машкоўскага ў цяні, палякі выцягнулі на сьвятло ўрадоўца кракаўскага двара Зьбігнева з Бжэзя. У кожным выпадку абодва яны, ці кожны паасобку, больш спрычыніліся ў баі за Ягайлу. Трэба памятаць, што перад боем і пасьля бою Ягайла карыстаўся Ваеннай Радай, на чале якой стаяў Вітаўт і меў рашаючы голас. Длугаш падае, што ў вядзеньні войнаў Ягайла быў нядбалы й цяжкі, усё ўскладаў на камандзіраў і заступнікаў.
Быццам пад Грунвальдам Ягайла ахвяроўваў камандаваньне арміяй чэху Сокалу, але апошні ветліва адмовіўся. У часе бою Сокал знаходзіўся пры каралю, а яго жаўнеры з Багеміі й Маравіі прымалі ўдзел у баі й адзначыліся, за выняткам аднае харугвы ўзначаленай Янам Сарноўскім, якая ня вытрымала націску ворага й пакінула поле бою. Але пад намовай ксяндза Яраша й папрокам кароннага падканцлера яна зноў далучылася да польскага войска.
Прафэсар Оксфардзкага ўнівэрсытэту Б. Р. Морфіл у сваёй кнізе на ангельскай мове „Расея” (1890 г.), успамінаючы разгром крыжакоў і Вітаўта, пііпа: „Супольна з польскай арміяй, ён (Вітаўт) выйграў важную бітву пад Танэнбэргам у 1410 годзе супраць тэўтонскіх рыцараў”.
Таксама Бэрнард Парэс, прафэсар расейскай гісторыі, мовы й літаратуры, у сваёй кнізе на ангельскай мове „Гісторыя Расеі” падае: „Вітаўт, трэба прызнаць, у 1410 годзе зламаў хрыбет Тэўтонскаму ордэну, калі вёў супраць яго свой вялікі славянскі крыжовы паход і выйграў бой пад Танэнбэргам”.
Ёсьць і польскія пісьменьнікі, гісторыкі й мастакі, якія прыпісваюць Вітаўту, а не Ягайлу, перамогу пад Грунвальдам. Напрыклад, вядомы польскі мастак Ян Матэйка, прадстаўляючы перамогу славянскіх народаў і літоўцаў над тэўтонскімі захопнікамі пад Грунвальдам, паказаў Вітаўта цэнтральнай фігурай у бітве.
Вядома, што раніцай перад боем Ягайла выслухаў дзьве імшы запар, а пасьля доўга маліўся, спавядаўся й прычашчаўся. Наступна пасаваў рыцараў, аж „забалела яму рука”, — так пішуць некаторыя польскія аўтары. Выдаў пароль да бою „Кракаў” і „Вільня” й сказаў свайму войску навязаць саламяныя павязкі на рукавох, каб адрозьніць яго ад крыжацкага войска. Пасьля гэтага прыняў два голыя мячы ад крыжацкіх паслоў і даў знак польскаму войску да бою. Гэта ўсё, што мы ведаем аб Ягайлавай падрыхтоўцы да бою.
У часе бою Ягайла знаходзіўся пад аслонай, замаскаваны, каб ня толькі вораг, але й свае ня зналі, дзе ён знаходзіцца, — так падае Длугаш. Аднак адзін зь нямецкіх рыцараў, мабыць, заўважыў у тыле Ягайлу, скіраваў сваё кап’ё й ляцеў на кані проста на караля, але яго выбіў зь сядла Зьбігнеў Алясьніцкі, які быў прыбочным сакратаром. Ягайла пад’ехаў да дрыжачага на зямлі рыцара й стукнуў яму па лбе. Гэта ўсё, што мы знаем аб баявой дзейнасьці польскага караля Ягайлы.
Ёсьць успаміны, што, быццам, Ягайла рваўся да бою, але яго стрымалі свае. Ягайла мог рвацца, але не вырваўся, бо знаў, што яго ня пусьцяць. Вядома, што для Ягайлы прыгатаваны былі хуткія коні да ўцёкаў, калі-б бой аказаўся прайграны. I гэты факт гаворыць за тым, што Ягайла ня мог камандаваць арміяй пад Грунвальдам і весьці яе да перамогі, калі прыгатаваны быў да ўцёкаў. Ён мог быць толькі намінальным галоўнакамандуючым і толькі польскай арміі, бо на чале арміі ВКЛ стаяў Вітаўт.
ХРЫСЬЦІЯНСНДЕ ЛБ ЕДНШНЕ БЕЯДРУСНІХ РД60ТНІКДЎ У В. БРЫТАНІІ
АБЕАНАНЬНЕ
МЕСЯЧНІК
ГОЛАС ЧАСУ
ЦАРКОЎНА-ГРАМАДЗКІ ЧАСАШС
3 В A Н I Ц A
ЦАРКОЎНA—ГРAMАДЗКІ ЧАСАПІС
ПРАВАСЛАЎНЫХ ВЕЛАРУСАЎ У ВЯ Л ІК АЯ Б Р Ы Т A Н II
Даведваемся, што пасьля бою Ягайла аглядаў пабоішча, на каленях цалаваў зямлю, дзякаваў Богу за перамогу, адпачываў пад дрэвам, бо чуўся моцна стомлены й ня мог гаварыць — ахрып, „выдаючы загады”. Але якія загады й каму — не сказана, а вядома, што ў часе бою Ягайла прасіў праз свайго сакратара суседні атрад, каб прыйшоў асланіць яго, што было рашуча адмоўлена камандзірам.
Што быў Ягайла стомлены й адпачываў, гэта нармальная рэч, але што тады гаварыць аб ваярах, якія не хаваліся за кустамі, а гадзінамі махалі, рубалі мячамі й іншай зброяй. Вітаўт зьезьдзіў пару коней у баі. Ён увесь час бою знаходзіўся ня толькі сярод свайго войска, выдаючы яму загады, але й сярод польскіх рыцараў, якім указваў чаргу й напрамак удару, кіруючы такім чынам усім ходам бітвы. Длугаш падае, што Вітаўт у часе бою езьдзіў безупынна паміж польскіх палкоў і харугваў, дзе на месца змучаных і хістаючыхся падцягваў сьвежыя сілы й зь імі ішоў у атаку.
Пяро напрошваецца вынесьці такое заключэньне, што ў адказны час гісторыі, калі рашалася жыцьцё ня толькі арміяў, але й славянскіх народаў, Ягайла, калі ня плакаў, то маліўся, а калі не маліўся, то прасіўся, або стаяў далей ад вялікіх рашэньняў. Як падае той самы Длугаш, Ягайла, памятаючы незадаваленьне каралевы Ядвігі па поваду праліцьця хрысьціянскай крыві, якая не хацела вайны й бою, таксама ўнікаў збройнага канфлікту, адкладаў яго й рашыўся толькі з прычыны тэўтонскай правакацыі. Але й яму належыць адна заслуга пасьля бою, а гэта за гуманітарны падыход да палонных і забітых крыжацкіж лідэраў.
Асабліва ў апошніх стагодзьдзях пачаліся шырэйшыя досьледы аб прычынах, ходзе й камандаваньні боем пад Грунвальдам. Як зазначана папярэдне, багатае апісаньне Грунвальду пакінуў на лацінскай мове Ян Длугаш. Але яго рукапіс ляжаў ня выкарыстаны аж да XVIII стагодзьдзя.
Немцы у той час мелі многа адукаваных людзей, якія вялі хронікі, але, як відаць, не былі яны зацікаўлены апісваць сваё паражэньне. А па-другое, усё начальства Тэўтонскага ордэну загінула ў баі за выняткам вялікага шпітальніка Тэтынгена, які зь вялікай пыхі раптоўна заламаўся. Крыжацкая эліта ў Прусіі была так вынішчана, што пасьля
бою не засталося аўтарытэтнага лідэра, зь якім можна было-б весьці гутарку аб міры, а тым болып каб нехта мог дакумантальна апісаць сваю трагедыю пад Танэнбэргам.
Што праўда, немцамі былі зроблены хронікі аб Танэнбэргскай бітве, але яны часта скажалі факты й перабольшвалі лічбы. Яны лічылі славян на сотні тысяч, якія быццам сваёю масай залілі немцаў. Таксама саюзьнікі немцаў пісалі на Захадзе ў сваіх хроніках, што пад Танэнбэргам выступалі супраць Ордэну пагане-літоўцы, татары й схізматыкі-русіны і быццам іхняя лічэбная перавага перавышала крыжакоў, якія ваявалі ў „абароне хрысьціянства”.
У XV стагодзьдзі на страніцах гісторыі можна было спаткаць успаміны з-пад Грунвальду, але былі гэта толькі зацемкі й болып нічога. Некаторыя пісалі вершы, складалі песьні, што выглядала болып на легенду, як на гістарычную веду аб Танэнбэргу.
3 боку ўсходніх славян, асабліва на Беларусі, ёсьць запісы ў летапісах Аўраамкі, Быхаўца, Навагародзкім, Супрасьльскім, Львоўскім, Васкрэсеньскім і другіх, дзе падаюцца сьціплыя інфармацыі аб ходзе бітвы.
Так, як Ян Длугаш павышае ролю польскага жаўнера ў баі пад Грунвальдам, а паніжае літоўскае войска, якое быццам без аглядкі ўцякала на Літву, пішучы: „Літоўцы, паказаўшы зад, бягуць да самае Літвы”, так і аўтар „Хронікі Быхаўца” няслушна падае, што „войска ляцкае ннчого нм не помоглн, только на то смотрелн”. Ёсьць праўдай, што войска польскае не сьпяшалася да бою, марудзіла ў той час, калі літоўскае войска ўжо білася з ворагам і пацярпела вялікія страты. Хроніка падае, што Вітаўт прыйшоў да Ягайлы й кажа; „Ты імшу слухаеш, а паны і князі, браты мае, пабітыя ляжаць, а твае людзі ім жаднае дапамогі ўчыніць ня хочуць”. Ягайла адказаў: „Мілы браце, па-майму звычаю я не магу пакінуць імшы недаслуханай”. Але прытым сказаў свайму камернаму гуфу пайсьці на помач літоўскаму войску. Некаторыя полыжія аддзелы правялі час бязьдзейна, не ўступілі ў бой зусім. Як падае Ян Длугаш, са знатных ніхто не загінуў, толькі дваццаць рыцараў. I гэта ўжо сьведчыць як моцна была заангажавана польская армія ў баі пад Грунвальдам.
За апошнія два стагодзьдзі напісана даволі многа аб Танэнбэргу, пераважна на аснове запісаў Яна Длугаша, дзе кожны аўтар вёў свае разважаньні й уяўленьні аб падрыхтоўцы й ходзе гэтай гістарычнай бітвы. Сёньня аб Танэнбэргу й Грунвальдзе маем багатую літаратуру на розных мовах, прысьвечаную гістарычным, палітычным і мілітарным здарэньням таго часу.
Як раней, так і цяпер, у некаторых гісторыкаў дамінуе яўны нацыянальны шавінізм у дыскусіях на тэму хто быў сапраўдным гэніем Танэнбэргу й чыя армія найбольш спрычынілася да перамогі. I пройдзе яшчэ многа часу, пакуль прыціхнуць дыспуты — рэха сярэдневяковага Грунвальду, які ўскалыхнуў Эўропай. У кожным выпадку бітва была адной з найбольшых таго часу аж да XV стагодзьдзя ўключна. Тагачаснае рыцарства вяло войны, але не з такою вялікаю колькасьцю й не ў такіх варунках.
Трэба, аднак, прызнаць аб’ектыўна, што ўклад беларусаў у перамогу над крыжакамі быў немалы, а болыпы як падавала й падае некаторая польская ці іншая гістарыяграфія. Гэта ёсьць адна з гераічных старонак гісторыі беларускага жаўнера. Ян Вісьліцкі ў паэме „Пруская вайна”, напісанай у 1516 годзе, у першую чаргу ўсхваліў вояў зямлі беларускай. Для палякаў і літоўцаў Грунвальд — гэта іхняя слава й гонар. I ня меншая слава й гонар павінен належаць і беларускаму жаўнеру. Хоць ваяваў ён пад прынятым назовам Літвы (Вялікага Княства Літоўскага), але ўклад яго ў перамогу быў большы за літоўцаў і другіх удзельнікаў. Аднак аб беларусах мала хто ўспамінае нават сёньня, ды яны самі, быццам, ад гэтага адмаўляюцца, калі не выслалі сваю афіцыйную дэлегацыю на сьвяткаваньне. Беларусаў, быццам, пад Танэнбэргам і Грунвальдам не было. Літовец К. Р. Юргеля ў сваёй кніжцы на ангельскай мове „Танэнбэрг, 15 ліпеня 1410”, ня хоча прызнаць удзелу беларусаў у бітве пад Танэнбэргам. На яго думку, Полацкая, Гарадзенская, Смаленская й іншыя харугвы з Беларусі, гэта былі літоўскія гарнізоны, бо-ж на чале іх стаялі літоўскія генэралы й не было праваслаўных сьвятароў. Калі так, то трэба залічыць да літоўцаў і польскую армію, бо на чале яе, як некаторыя лічаць, стаяў літовец — Ягайла.
Сёньня кожнаму гісторыку вядома, хто быў пад Танэнбэргам і Грунвальдам і які быў яго ўклад у перамогу. Для прыкладу, Р. Портал у сваёй кніжцы на ангельскай мове „Славяне” піша ясна: „Беларускія й украінскія кантынгенты, што састаўлялі часьць Польска-Літоўскай арміі, перамаглі немцаў у памятным баі пад Танэнбэргам”.
А расейскі гісторык Барбашоў з 40 харугваў Вітаўтавай арміі налічыў толькі 4 літоўскія харугвы, якія складаліся зь літоўскіх і жамойцкіх баяраў, a 36 харугвяў састаўлялі беларусы, якіх у той час называлі русінамі.
3 польскіх 51 харугвы 7 харугваў было ўкраінска-падольскіх, якія належалі да кароннага войска — польскага. Былі гэта Львоўская, Холмская, Галіцкая, Перамышльская й тры падольскія харугвы. Амаль палова польскай коньніцы састаўлялі русіны з Чырвонай Русі. I калі ад 51 польскай харугвы адняць 4 украінскія, 3 падольскія, 2 чэшска-мараўскія й 1 мяшаную, то русіны пад Танэнбэргам вьіставілі больш харугваў за Полыпчу й многа больш за сапраўдную Літву.
Варта памятаць, што літоўцаў і жамойцаў не магло быць многа пад Танэнбэргам. Згодна пастановы ў Берасьці ў сьнежні 1409 году літоўцы й жамойцы мелі застацца ў краі й весьці зачэпныя баявыя дзеяньні ўздоўж усяе граніцы з Ордэнам, каб гэтым аслабіць канцэнтрацыю варожай арміі. Такія баявыя дзеяньні былі праведзеныя з посьпехам.
Колькасьць татарскай коньніцы пад Танэнбэргам значна розьніцца ў гісторыкаў-дасьледчыкаў. Адны падаюць лік 300, другія да 30 тысяч коньніцы. Аднак большасьць дасьледчыкаў лічыць іх паміж 3-5 тысяч. Бяручы агульна, ВКЛ па колькасьці жаўнераў не ўступала Польшчы. А што да ўзбраеньня, то жаўнеры Вітаўта не выглядалі горш за іншых. Каб выглядалі яны горш, то напэўна Вітаўт не рабіўбы параду свайго войска перад мадзьярскімі пасламі, якія, акрамя пасрэднікаў з крыжакамі, былі адначасна іхнімі пшіёнамі. Пры канцы XIII і пачатку XIV стагодзьдзяў нямецкі храніст Пётр з Дусбурга пісаў, што войска „рутэнаў” — гэта значыць беларусаў, іхняя зброя й ваенная тактыка нічым ня розьніцца ад заходніх рыцараў,
Калі ходзіць яшчэ аб падрыхтоўку да бою, то крыжакі былі пэўныя, а магчыма замнога пэўныя свае перамогі над
славянамі й дзеля таго выпусьцілі ініцыятыву са сваіх рук. Па-першае, Юнгінген не павінен быў расьцярушваць свайго войска на ўмацаваньне пагранічных замкаў; па-другое, не выкарыстаў ён таго зручнага моманту, калі ня ўсе польскалітоўскія войскі прыйшлі пад Танэнбэрг і, па-трэцяе, крыжакі не павінны былі прасьледаваць уцякаючых татараў зь літоўцамі, а павярнуць сваю сілу на рэшту правага крыла праціўніка, якое аказалася адкрытым.
Пазьнейшыя дасьледаваньні спэцыялістаў паказалі, што крыжаносцы прайгралі яшчэ й таму, што не былі запазнаныя з тактыкай, якую татары перанялі ад манголаў. Мангольская армія й яе ваеннае майстэрства мелі за сабою баявую традыцыю доўгіх стагодзьдзяў. I сьмела можна сказаць, што на той час мангольская армія лічылася найлепшай мілітарнай установай. Баявое майстэрства манголаў было зусім простае — лёгкая конная язда. У крыжакоў было наадварот — цяжкая панцырная язда. Яе коньнік быў настолькі цяжкі й непаваротны, што сам ня мог ўзьлезці на каня. I калі ў баі зьляцеў ён з каня, то можна сабе ўявіць, што зь ім магло стацца... У такім даўжэйшым баі як пад Танэнбэргам, дзе прыходзілася некалькі разоў праляцець на кані туды-сюды, ды памахаць зброяй, то закуты ў панцыр коньнік адчуваў сябе перамучаным і няздольным да актыўнай і працяжнай барацьбы, якая патрабавала моцных мускулаў. Ды ня менш і коні адчувалі сябе перамучанымі.
Трэба прызнаць, што лёгкая коньніца ВКЛ не была здольнай да ўпартай барацьбы зь цяжкай коньніцай, якая ў той час існавала на Захадзе Эўропы й якой распараджаліся крыжакі. Але яна мела й свой дадатны бок. Пад моцным націскам панцыраў, яна, як лёгкая й паваротная, свабодна магла рассыпацца й лёгка сабрацца ў групу, рэарганізавацца й быць гатовай зваліцца на ворага з любога боку. Дзякуючы сваёй спраўнасьці, калі трэба было, яна магла лёгка ўцячы, а ў пагоні была хутчэйшай, здольнай дагнаць ворага й сесьці яму на карак. У залежнасьці ад зброі й абставін выходзіла й тактыка, якая заключалася ў тым, каб стварыць для сябе спрыяльныя варункі барацьбы.
3 татара-мангольскай тактыкай Вітаўт быў добра запазнаны, ён няраз рабіў выправы на татараў і свой вопыт выкары-
стаў пад Танэнбэргам. Некаторыя дасьледчыкі мяркуюць, што татарская й літоўская коньніцы не ўцякалі на зламаньне карку, але такі быў звычай ашукаць ворага, нагрэць яго ў хуткай язьдзе, а пасьля прыступіць да рашучай расправы. Гэта сталася якраз пад Танэнбэргам. Амаль усе крыжацкія рыцары, якія ўзялі ўдзел у пагоні за часткай войска татараў і літоўцаў, не вярнуліся болып да сваіх. Яны былі фізычна перамучаны й сталіся лёгкай ахвярай для саюзьнікаў. I калі не загінулі яны пад мячамі, то папалі ў палон. Некалькі гадоў пасьля Танэнбэргу крыжакі пісалі, што была гэта тактыка. I калі была яна сапраўды, то ўдалася поўнасьцю.
Вітаўт добра знаў і тактыку рыцараў Ордэну. Ён быў у іх пару гадоў і разам з крыжакамі хадзіў супраць Ягайлы. Так, што Вітаўт меў за сабою каля 50 гадоў ваеннага вопыту, разумеў арганізацыю, тактыку й стратэгію сваіх ворагаў.
Усе тагачасныя арміі складаліся зь пяхоты, коньніцы, артылерыі й табару. Артылерыя ў той час была яшчэ прымітыўнай, але з вынаходзтвам пораху ўжывалася яна пры здабываньні замкаў. Пад Танэнбэргам артылерыя не адыграла вялікай ролі, а гэта магчыма таму, што ноччу, перад боем, прайшла вялікая бура з дажджом і замачыла порах. Таксама й пяхота, якой крыжаносцы мелі многа, аказалася бязьдзейнай. He засыпала яна праціўніка хмарай стрэлаў са сваіх лукаў, што магло-б прачысьціць рады й гэтым аслабіць націск праціўніка. Толькі пасьля паражэньня коньніцы, крыжацкая пяхота ставіла супраціў у сваім лягеры Грунвальд, але яе баявы дух быў ужо зламаны.
Зь мілітарнага пункту гледжаньня бой пад Танэнбэргам выбіў меч з рук ваяўнічых нямецкіх рыцараў-манахаў, зьмяніў ход гісторыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, ды забясьпечыў славянскім народам спакой на цэлыя пяць стагодзьдзяў. Пасьля Танэнбэргу пацярпела й арганізацыя лацінскай Царквы, дзе крыжацкі ордэн прадстаўляў адзін з галоўных філяраў палітыкі, скіраванай ня толькі на паганскі, але й на „схізматыцкі” Ўсход. Аб гэтым сьведчыць голас чэшскага нацыянальнага героя Яна Гуса, які раскрыў зло каталіцкай герархіі, за што яго спалілі на кастры.
За цану страшэнных намаганьняў і вялікіх ахвяр славянаў была разгромлена магутная сіла Тэўтонскага ордэну. Сва-
ім ваенным майстэрствам, адвагай і геройствам яны ўратавалі незалежнасьць сваіх народаў.
I на канец трэба сказаць, што гістарычны бой пад Танэнбэргам-Грунвальдам выйграў ня польскі кароль Ягайла са сваёй польскай арміяй і выйграў яго не адзін Вітаўт са сваёю арміяй, але выйгралі яго супольна аб’яднаныя сілы Вялікага Княства Літоўскага, Польшчы й сваіх саюзьнікаў пад кіраўніцтвам мужнанага вялікага князя Аляксандра Вітаўта.
(„Голас Часу” № 6(9), Лёндан 1990 г.).
Францішак Скарына — беларускі першадрукар, вучоны, асьветнік і культурны дзеяч, перакладчык і пісьменьнік эпохі Адраджэньня
Эпоха Адраджэньня, або Рэнэсансу, была новай культурай, якая зьявілася ў Італіі ў XVI стагодзьдзі. Чалавек гэтай культуры стаўся скептыкам, ён пачаў сумнявацца ў дзеяньні звышнатуральных сіл, а даваў веру ў тое, што мог спраўдзіць сваёю кемлівасьцю, розумам. Ён пачаў дзейнічаць так, каб па ім на гэтым сьвеце засталася пасьмяротная слава з галіны навукі, літаратуры, мастацтва.
Рэнэсанс ахапіў усю Эўропу й не абмінуў Беларусь, дзе былі перадумовы для ўспрыманьня ідэй гуманізму. Гэтыя ўмысловыя рухі далі пачатак Рэфармацыі. Рэфармацыйны рух накіраваны быў у вялікай меры супраць Каталіцкай царквы, яе парадкаў і яе найвышэйшага духавенства на чале з папамі. У рэлігійным пытаньні рэфарматары хацелі вызваліцца ад сярэдневяковай схалястыкі й вярнуцца да старахрысьціянскіх абраднасьцяў.
Эпоха Рэнэсансу адыграла вялікую ролю ў разьвіцьці свабоднай філязафічнай думкі. Была яна адначасна дзейнікам разьвіцьця народнай культуры, мовы й друку, што гэтым самым разьвівала й умацоўвала нацыянальную сьвядомасьць. Рэфармацыя найбольш насьпела ў Нямеччыне. Зьбяднелая дробная шляхта, а пераважна дробнае сялянства былі гатовы ваяваць з пануючай сыстэмай, якой кіравалі багатыя феадалы й багацейшая Каталіцкая царква. Таксама гуманісты Галяндыі й іншых краін выказвалі настроі грамадзтва. Эразм
Ратэрдамскі (1469-1536) востра крытыкаваў Касьцёл і дзяржаўныя парадкі. Ульрых фон Гутэн (1488-1523) заклікаў немцаў выступіць супраць папскага ярма. Выступленьне Марціна Лютэра (1483-1546) у 1517 годзе выклікала ў народзе буру. У 1524 годзе пачалося сялянскае паўстаньне, якое ахапіла поўдзень і сярэднезаходнюю Нямеччыну. Паўстанцкі рух быў жорстка здушаны, больш за сотні вёсак пайшлі з дымам і болып за сто тысяч асоб пацярпела сьмерць.
Іншы характар насіла кальвінская Рэфармацыя, якую ў Жэневе запачаткаваў Ян Кальвін (1509-1564). Яго царкоўная навука апіралася на швейцарскай буржуазіі. Пад узьдзеяньнем Рэфармацыі Скандынаўскія краіны, Англія, Шатляндыя, Нідэрлянды й Нямеччына адступілі ад рымскага каталіцызму й гэта самае наглядалася на Беларусі. Рэфармацыйны pyx у XVI стагодзьдзі ахапіў усю Эўропу.
Першымі гуманістамі сярод славян выступілі чэхі, узначаленыя Янам Гусам — рэктарам Пражскага ўнівэрсытэту. Карысны быў і на Беларусі ўплыў чэшскіх гусітаў, якія прапагандавалі патрыятызм і ўсё тое, што было зьвязана са сваёй краінай, яе культурай і мовай.
Адносіны Чэхіі зь Вялікім Княствам Літоўскім былі прыязныя. На Пражскім унівэрсытэце вучыліся выхадцы зь Беларусі й Літвы. У 1397 годзе пры ўнівэрсытэце была адкрыта асобная калегія для студэнтаў з ВКЛ. Ёсьць устаноўлены факт, што чэшска-беларускія культурныя сувязі існавалі раней. Еўфрасінія Полацкая ў часе свайго падарожжа ў Ерусалім сустракалася з чэшскімі дзеячамі культуры. Паплечнік Яна Гуса, Геронім Пражскі, аб’язджаў Беларусь і аптаваў за нацыянальную Царкву. Асоба Героніма Пражскага, як магістра Пражскага, Оксфардзкага й Венскага ўнівэрсытэтаў, садзейнічала пашырэньню гусіцкіх ідэй на Беларусі.
Трагічная сьмерць Гуса й Героніма, нанесеная айцамі Каталіцкай царквы на Канстанцкім саборы, выклікала ў Чэхіі рэвалюцыю. Як вынік гусіцкай ідэі, на пачатку XVI стагодзьдзя ўступае на арэну постаць слаўнага беларуса-гуманіста Францішка з Полацку. Сваю вышэйшую адукацыю пачаў ён у 1504 годзе ў Кракаўскім унівэрсытэце на факультэце свабодных мастацтваў, які закончыў з навуковай ступеньню бакалаўра філязофіі. Тагачасныя гуманістычныя
ідэі захапілі Скарыну й ён паехаў у Заходнюю Эўропу, дзе на працягу 6-ці гадоў пашыраў свае веды ў розньіх навуках. Есьць верагодным, што Скарына студыяваў мэдыцыну на ўнівэрсытэце ў Капэнгагене, дзе быў і сакратаром караля Ганса. У 1512 годзе бачым Скарыну ў Падуанскім унівэрсытэце, дзе ён здае на выдатна экзамены з мэдыцыны й яму першаму зь ліку ўсходніх славян прысвойваецца вучоная ступень доктара мэдыцыны.
На свой час Скарына быў высокаадукаваным чалавекам, які меў, як бачым, дзьве вышэйшыя навуковыя ступені: доктара свабодных мастацтваў і доктара лекарскіх навук.
Атрымаўшы асьвету на ўнівэрсытэтах Заходняй Эўропы й зьведаўшы многа краін, Скарына добра арыентаваўся ў тадышнім палітычным і рэлігійным жыцьці. Разумеючы патрэбу свайго народу, Скарына памінае палітычную барацьбу супраць зла й выбірае рэлігійна-прасьветную дарогу. Уся ягоная дзейнасьць носіць глыбокапатрыятычны характар.
Дзякуючы Яну Гусу й Героніму Пражскаму й іхнім ідэям каталіцкія ўплывы ў Чэхіі былі слабыя. Гэта дало магчымасьць славянам, якія былі пераважна ўсходняга абраду, здабыць там асьвету й захаваць пашану да свае роднае мовы замест лаціны. I невыпадкова ў 1517 годзе Скарына пасяліўся ў Празе й там пачаў выдавецкую дзейнасьць. 3-пад станка Скарынінскай друкарні выходзяць кнігі: „Псалтыр” — 6 жніўня 1517 году; „Кніга Іава” — 10 верасьня 1517 году; „Кніга прытчаў” — 6 кастрычніка 1517 году; „Прамудрасьць Сіраха” — 5 сьнежня 1517 году; „Эклезіяст” — 2 студзеня 1518 году; „Песьня песьняў” — 9 студзеня 1518 году; „Прамудрасьць Саламона” — 19 студзеня 1518 году; „Кніга царстваў” (4 кнігі) — 10 жніўня 1518 году; „Кніга Ісуса Навіна” — 20 сьнежня 1518 году; „Іудзіф” — 9 лютага 1519 году; „Кніга судзей” — 5 сьнежня 1519 году. Такім чынам на працягу 1517-1519 гадоў Скарына выдаў 23 біблейскія кнігі пад агуллным назовам „Бнблня руская выложена доктором Францнском нз славного града Полоцка, Богу ко чтн н людем посполнтым к доброму наученню”.
Акрамя перакладу Бібліі на тагачасную беларускую мову асаблівае значэньне мелі прадмовы Скарыны да кніжак Бібліі, якія адлюстроўвалі вялікі культурны й нацыянальны
ўздым самасьвядомасьці беларускага народу. Праз гэтыя прадмовы Скарына стараўся глыбей пранікнуць у душу чытача, прадставіць зьмест друкаванай кнігі, падкрэсьліць яе маральнае, рэлігійнае, адукацыйнае й грамадзкае значэньне. Нельга памінуць і таго факту, што Скарына ўвёў у беларускую літаратуру новы від мастацкай творчасьці — паэзію. Перакладаючы на беларускую мову кнігі Бібліі, свае прадмовы Скарына папярэджваў радкамі сылябічнага вершаскладаньня, якое да Скарыны не спатыкалася.
Нягледзячы на прыхільныя адносіны чэхаў, Скарына ўсётакі імкнуўся на сваю родную Беларусь. Ён рабіў захады аб адкрыцьці друкарні ў Вільні, у сталіцы Вялікага Княства Літоўскага, у склад якога ўваходзілі беларускія землі. А так вяртаньне Скарыны з Прагі дамоў апісаў Кастусь Цьвірка ў вершы „Францыск, Скарынін сын”:
Блукаў па сьвеце пілігрым,
Разьвеяў столькі лет і зім!
Цяпер ад тых чужых дамоў
Сьпяійыць Скарынін сын дамоў.
Па балатах, па чаратах
Ляціць кібітка нібы птах...
Ляціць кібітка. Праз бакі
Мільгаюць хаткі-катушкі,
Дзе вечны чад, дзе вечны бруд,
Дзе сьлепне ў цемры родны люд...
Ляціць кібітка ўдаль, ляціць,
Сьпяшае доктар Русь лячыць —
Ад нематы, ад глухаты, Ад векавечнай цемнаты.
Паміж 1520 і 1525 гадамі Скарына перавозіць з Прагі ў Вільню друкарню, якая была першай на беларускай зямлі й першай ва ўсёй Усходняй Эўропе выдавецкай установай. Тут, у доме Якуба Бабіча, „нанстаршего бурмнстра славного велнкого места Внленского”, Скарына надрукаваў і выдаў у 1522 годзе „Малую падарожную кніжыцу”, якая была фактычна адной з найбольшых публікацыяў Скарыны, паколькі налічвала 856 старонак. Аб’ядноўвала яна „Псалтыр”,
„Часасловец”, „Шасьцідневец”, 8 акатыстаў, 10 канонаў, „Саборнік”, які ўключаў „Сьвятцы” й „Пасхалію” са зьвесткамі з астраноміі й грамадзянскага календара. У 1525 годзе Скарына выдаў „Апостала”. Разам Скарыною выдадзеных было 25 кніг. Каб за такі кароткі час выдаць такую колькасьць кніг, у тагачасных тэхнічных абставінах, трэба было мець моцную волю й выдатныя здольнасьці.
Скарына ўзяўся, як бачым, за цяжкую й складаную працу, за якую можа ўзяцца чалавек з пачуцьцём любові й адданасьці свайму народу й яго культуры. Як зазначыў сам Скарына, ён узяўся за пераклад і друкаваньне кніг на роднай мове „к пожнтку посполнтого доброго, нанболей с тое прнчнны нже мя мплостнвый Бог с того языка на свет пустнл”.
Разглядаючы Скарынінскія выданьні, моваведы ўзгоднілі, што мова, якой карыстаўся Скарына, у той час была беларускай літаратурнай мовай XVI стагодзьдзя. Гэта сьведчыць аб тым, што беларуская мова ў тую эпоху стаяла ўжо на высокім узроўні, а народ дасягнуў свайго разьвіцьця.
Гуманістычная этыка Скарыны прасякнута нацыянальна-патрыятычнымі ідэямі, дзе ён зьвяртае ўвагу на ролю чалавека, яго мудрасьць, паколькі „без мудростн н без добрых обычаев не ест моцно почтнве жіітн людем посполнте на земле”. Таму Скарына заклікаў народ да пазнаньня сьвятла навукі, да ўзбагачэньня людзкой мудрасьці.
Сваю любоў і прыналежнасьць да роднага краю Скарына выказаў у прадмове да кнігі „Іудзіф”: „Поннже зверн, ходяіцне в пустыне, знают ямы свон; птнцы, летаюіцне по воздуху, ведаюць гнезда свон; рнбы, плываюіцне по морю н в реках, чують внрн своя; пчелы н тым подобныя боронят ульев свонх; також н людн, где зроднллся н ускормлены суть по Бозе, к тому месту велнкую ласку нмают”.
Друкарская дзейнасьць Скарыны ў Вільні не трывала доўга. Прычына на гэта ня ёсьць зусім ясная, але можна меркаваць, што тагачасныя абставіны ў Вільні не зусім спрыялі Скарынінскай дзейнасьці. Фінансава Скарына быў залежны ад багатых людзей, якія падтрымоўвалі яго выданьні, а падругое, Каталіцкая царква прасьледавала ўсё, што не ішло па яе лініі. Напэўна ведаў Скарына, што ў Кракаве ў 1491 годзе быў асуджаны інквізыцыяй Швайпольт Фіёль за вы-
дачу праваслаўных кнігаў у сваёй друкарні, што магло спаткаць і Скарыну. Таму яшчэ, як на бяду, летам 1530 году, у часе вялікага пажару Вільні, згарэла друкарня Скарыны. Прыйшлося яму шукаць новай фінансавай падтрымкі й болып спрыяльнай атмасфэры для друкарскай дзейнасьці. Таму Скарына паехаў у Маскву й павёз з сабою свае кнігі на паказ. Але ў Маскве напаткаў вялікія непрыемнасьці. Па загаду вялікага князя маскоўскага Васіля Іванавіча кнігі выдатнага беларускага вучонага-гуманіста Скарыны былі сканфіскаваны й публічна спалены, паколькі быццам былі вынікам дзеяння „нячыстай сілы”.
Меў Скарына й другія сямейныя непрыемнасьці ў часе сваёй пабыўкі ў Вільні. Судзіўся ён за дом жонкі зь яе сваякамі й выйграў справу. У ліпені 1529 году ў Познані памёр брат Скарыны, Іван. Быў ён гандляром скурамі й меў вялікія даўгі. За Іванавы даўгі Францішак Скарына папаў на дзесяць тыдняў у познаньскую турму, але яго выручыў сын Івана, Раман, які заявіў, што толькі ён ёсьць адказны за бацькавыя даўгі й гатоў іх сплаціць. Скарыну выпусьцілі на волю й ён вярнуўся ў Вільню. Магчыма, што прыкрыя судовыя справы й няўдача з наладжаньнем друкарскай справы ў Маскве заставілі Скарыну шукаць іншага шчасьця ў жыцьці.
Вяртаючыся да выданьняў Скарыны трэба сказаць, што былі яны папулярнымі ня толькі ў Вялікім Княстве Літоўскім, але й у Малдовіі, Румыніі, Польшчы, краінах Заходняй Эўропы ды неўзабаве ў суседняй Маскоўскай дзяржаве. А калі мы возьмем пад увагу тэхнічны бок выданьняў Скарыны, то агульна прызнана, што яны пераўзышлі многія заходнеэўрапэйскія выданьні. Скарына быў ня толькі перакладчыкам і друкаром кнігаў, але й мастаком. Кніжкі яго служылі ўзорам для заходнеэўрапйскіх друкароў, а таксама былі добрым павучэньнем для пачынаючых расейцаў, якія ўзяліся друкаваць кнігі 80 гадоў пазьней за беларусаў. „Біблія” Скарыны, якая паявілася друкам у 1517 годзе, была трэцяй пасьля нямецкай (1445) і чэшскай (1488).
Мала якія эўрапэйскія народы могуць пахваліцца такімі выдатнымі й таленавітымі дзеячамі культуры, якіх нарадзіла беларуская зямля. Да іх належаць: Рагнеда, Еўфрасінія Полацкая, Кірыла Тураўскі, Клімент Смаляціч, Аўраам
Смаленскі, ды першадрукар Ф. Скарына. Гэтыя людзі сталіся нацыянальным гонарам Царквы, гісторыі Беларусі й неўміручымі героямі беларускага народу.
Франішак Скарына быў адным з выдатных дзеячоў навукі, асьветы й культуры свайго часу, якога выдаў слаўны горад Полацк. Яго імя й аўтарытэт былі вядомы далёка за межамі ВКЛ. Скарыну запрашаў да сябе прускі герцаг Альбрэхт у 1530 годзе, назваўшы яго „мужам непараўнальнага розуму, найвучонейшым доктарам мастацтваў і мэдыцыны”. Ацаніў здольнасьці Скарыны й польскі кароль Жыгімонт I. Напэўна ведаў аб Скарыне й чэшскі кароль Фэрдынанд, калі запрасіў яго на свой двор, даручаючы яму абавязкі каралеўскага батаніка й мэдыка. Гэтую пасаду Скарына прыняў і ў 1534 годзе быў закладзены Каралеўскі батанічны сад. I там у чэшскай Празе Скарына памёр каля 1550 году.
Хоць Скарына правёў значную частку свайго жыцьця за межамі роднай Беларусі, дзе двойчы знайшоў гасьціннасьць у чэпіскай Празе, усё-ж застаўся ён верным сынам свае краіны — Беларусі й здабытыя веды за граніцай аддаў на карысьць свайго народу. Яго пераклад Бібліі адыграў вялікую ролю ў разьвіцьці беларускай мовы, культуры й самасьвядомасьці.
Скарына быў вялікім асьветнікам і гуманістам. Яго друкарская дзейнасьць лягла ў аснову беларускай літаратурнай мовы й паслужыла штуршком для другіх беларусаў, што любілі свой народ, мову, культуру й для іх працавалі. Кніга на роднай мове садзейнічала фарміраваньню нацыянальна-патрыятычнай сьвядомасьці насельніцтва Беларусі. Яна мела істотнае значэньне ня толькі на нацыянальную сьвядомасьць беларусаў, але й на ўсе ўсходнеславянскія народы.
Даволі многа знаем аб Скарыне, але далёка ня ўсё. Ня знаем нават году нараджэньня й сьмерці слаўнага сына гораду Полацка. Дасьледчыкі мяркуюць, што яго жыцьцё выпала на 1490-1550 гады. Але першая дата ёсьць малаверагодная. Цяжка паверыць, каб чатырнаццацігадовы юнак з праваслаўнага Полацку, дзе аб лаціне мала хто чуў, мог паступіць у 1504 годзе ў Кракаўскі ўнівэрсытэт.
Часам спатыкаем у друку зацемкі, што Скарына — каталік, але на гэта няма канкрэтных доказаў. Досьледы паказалі, што за жыцьця Скарыны не было ў Полацку ніводнай
каталіцкай сьвятыні. Толькі ў 1498 годзе манахі-бэрнардыны заснавалі там манастыр, а ў XV стагодзьдзі ў Полацку была лацінская кірха для нямецкай калёніі купцоў.
Вядома з гісторыі, што Ягайла ўвёў каталіцкую веру ў Вялікім Княстве Літоўскім, пачынаючы зь Вільні, нейкіх 120 гадоў да нараджэньня Скарыны. Вера гэтая пашыралася на Беларусі пад націскам Ягайлы й наступных польскіх каталіцкіх каралёў і каталіцкага кліру. Калі зайшла й як далёка пашырылася гэтая вера ў Полацку мы ня знаем. Польскі гісторык Януш Тазбір піша, што „ў той час (1581) у Полацкім ваяводзтве было толькі сем каталіцкіх сем’яў” („Пётр Скарга”, Варшава 1962, стар. 50).
Было гэта нейкіх 75 гадоў пасьля таго, як Скарына пачаў навуку ў Кракаўскім унівэрсытэце. Калі ва ўсім Полацкім ваяводзтве было толькі сем каталіцкіх шляхоцкіх сем’яў, то колькі іх магло быць у Полацку за маладых гадоў Скарыны? Магчыма, што ніводнай каталіцкай сям’і.
Аднак, нягледзячы на каталіцкае імя Скарыны — Францішак, дзейнасьць яго сьведчыць аб тым, што па душы быў ён праваслаўным. Ягонай друкарняй у Вільні апекаваліся й выдачу кнігаў фінансавалі праваслаўныя — бургомістр Вільні Якуб Бабіч і райца Богдан Анкевіч. Кнігамі Скарыны карысталіся праваслаўныя брацтвы супраць наступу езуітаў. I хоць нідзе не сказана, каб Скарына прымаў удзел у спрэчках католікаў з праваслаўнымі, якія ў той час разгараліся, аднак у свой час вуніяцкі архіепіскап Анастасій Сялява сказаў, што Скарыну „сам чорт навучыў ерасі”.
Згадваючы „Малую падарожную кніжыцу” Ф. Скарыны, В. Дэруга піша: „Па падбору богаслужэбных тэкстаў яны зьяўляюцца Праваслаўнай Псалтырай к аналагічным выданьням нашых дзён. У тэксты ўключаны праваслаўны Сымбаль Веры (без каталіцкага філіоквэ), малітвы „За праваслаўных хрысьціян”, нідзе няма характэрнага для каталіцкіх і вуніяцкіх малітоўных тэкстаў успамінаньня Галавы Рымскай Царквы” („Слово Божне для белорусскога народа. К 470-летню нздання Бнблнн”, „Журнал Московской Патрнархнн” № 4, Москва, 1989 г., стар. 71). Гэта ўжо сьведчыць, што Скарына ня мог быць католікам. У падуанскцм дакуманце, пісаным на лацінскай мове, гаворыцца, што
„Францішак, сын Лукаша Скарыны з Полацка, русін” (1512). У той час русінамі абазначаліся праваслаўныя, усходнія славяне. Але вуніятам Скарына ня мог быць, бо ў той час вуніі як такой не было. Гэты факт гаворыць дастаткова, што Скарына па сваёй веры быў праваслаўным.
Трэба памятаць, што ў тадышні час каталіцкай рэакцыі немагчыма было праваслаўнаму „схізматыку” папасьці ў каталіцкі ўнівэрсытэт. Таму, па словах Петрушэўскага, толькі пад маскай католіка Скарына мог дастацца ў Кракаўскі ўнівэрсытэт, прыняўшы каталіцкае імя Францішак.
Што да імя Скарыны, дык мы маем і другое ягонае імя — Юры, якое першы раз зьявілася ў грамаце караля Жыгімонта ад 25 лістапада 1532 году, выдадзенай у Кракаве на лацінскай мове. У ёй успамінаецца імя Юры, а фактычна Георгі, побач Францішка. Але ў 1925 годзе польскі гісторык Генрык Лаўмянскі палічыў устаўленае імя „Георгі” за памылку перапісчыка, які быццам лацінскае слова „эгрэгіум” — выдатна, замяніў на грэцкае „Георгі”.
Для нас, беларусаў, ня так важна імя Скарыны й за яго няварта спрачацца. Дастаткова ведаць ягонае прозьвішча й месца паходжаньня, а пра сапраўднае імя, якое ён атрымаў у часе хрышчэньня, то, мабыць, мы ніколі не даведаемся. Важна, што Скарына — сын беларускай зямлі, беларус, які любіў свой край, свой народ і для іх прысьвяціў свае здабытыя за граніцай веды.
У першых гадох утварэньня Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР) і разьвіцьця ў ёй беларускай культуры й навукі, над асобай і дзейнасьцю Скарыны вяліся аб’ектыўныя навуковыя досьледы. Пасьля ў БССР абвясьцілі Скарыну „клясавым ворагам”, аўтараў яго біяграфіі арыштавалі, некаторых зьнішчылі фізычна або саслалі на выгнаньне. Скарыну пачалі рабіць манахам і прапанавалі выкінуць яго з гісторыі беларускай літаратуры. Пасьля знайшліся крытыкі, якія пачалі прадстаўляць Скарыну як рацыяналіста й праціўніка Царквы.
У сапраўднасьці Скарына ніколі ня быў манахам і ня быў ён праціўнікам Царквы, калі перакладаў Біблію й пісаў „нже мя мнлостнвый Бог з того языка на свет пустнл”. У сваіх выданьнях Скарына няраз падкрэсьліваў, што кнігі свае
прызначае для асьветы „людзей паспалітых” і для адукацыі „малых дзетак”.
1 студзеня 1944 году прыпадалі 25-я ўгодкі абвяшчэньня БССР. У гэтым часе савецкая армія мела посьпехі над нямецкай арміяй і рыхтавалася да вызваленьня Беларусі з-пад нямецкай акупацыі. Трэба было Маскве зайграць на нацыянальным пачуцьці беларусаў і таму пасьля ачарненьня Скарыны, зьявіўся ў Маскве напачатку 1944 году часапіс „Беларусь”. У ім быў зьмешчаны артыкул сакратара ЦК КПБ Г. Гарбунова, які не кляйміў ужо Скарыну, а ўсхваляў яго, Васіля Цяпінскага, Багушэвіча, Купалу, Коласа, Каліноўскага, Галоту, Крывашапку, Вашчылу й т.п.
3 гэтага часу савецкая літаратура пачала зноў цікавіцца Скарынам і называць яго не Францішкам і ня Юрыем, але Георгіем. I толькі апошнім часам беларускія савецкія літаратары адважыліся прызнаць імя Францішак, паколькі яно ёсьць болып папулярнае ў літаратуры й гэтм імем карыстаўся сам Скарына.
Што не пісалі-б аб Скарыне яго праціўнікі й у які-б бок яго не цягнулі, аднак Скарына застаецца гордасьцю беларусаў. Як вучоны асьветнік, друкар, дзеяч, доктар мастацтваў і мэдыцыны Скарына ўславіў свой народ далёка па-за межамі Беларусі. У яго асобе беларуская культура выйшла на міжнародную арэну й дасягнула свайго прызнаньня.
Сярод сарака партрэтаў самых выдатных выпусьнікоў Падуанскага ўнівэрсытэту заняў сваё ганаровае месца партрэт Скарыны. XVI-я Генэральная Канфэрэнцыя ЮНЭСКА залічыла Францішка Скарыну ў лік тых выдатных дзеячоў славянскай культуры, спадчына якіх павінна вывучацца й папулярызавацца на аснаўных эўрапэйскіх мовах. А калі прыехаць у Прагу й заглянуць у турыстычны даведнік, то там прачытаем, што „ў пачатку XVI стагодзьдзя беларус Францішак Скарына, доктар лекарскіх навук выдаў у Празе першую кнігу на беларускай мове”.
Асобе Скарыны прысьвечана многа дасьледваньняў, артыкулаў і апошнім часам кніжак. Каля 1 500 навуковых прац напісана пра Скарыну на беларускай, расейскай, нямецкай, ангельскай, чэшскай, французскай, польскай і іншых мовах, якія ўпісалі Скарыну ў гісторыю сусьветнай
цывілізацыі. Слава аб гэтай шляхэтнай постаці ніколі не згасьне. Жыцьцём і дзейнасьцю беларускага першадрукара й гуманіста эпохі Адраджэньня зацікавіліся многія вучоныя сьвету. I так зьявілася аб вялікім беларускім асьветніку новая навука — Скарыніяна.
Рашэньнем ЮНЭСКА ў 1990 годзе ва ўсім сьвеце адзначаецца 500-гадовы юбілей славутага беларускага першадрукара, вучонага асьветніка, культурнага дзеяча, перакладчыка эпохі Адраджэньня Францішка Скарыны й гэтай падзеяй кожны беларус павйнен ганарыцца.
(„Голас Часу” № 4 (7), Лёндан 1990 г.).
„Тут мой народ”
Пад такім загалоўкам у выдавецтве „Мастацкая літаратура” паказалася на сьвет у 1989 годзе кніжка пра прасьветніка — гуманіста Францішка Скарыну. Кніжка напісана на аснове вывучэньня тэкстаў Скарынінскіх выданьняў, а таксама малавядомых архіўных крыніцаў. У ёй гаворыцца пра ўплыў Скарынінскіх выданьняў на нацыянальна-культурнае адраджэньне беларускага народу наступных стагодзьдзяў. Кніжка зьмяіпчае багаты гістарычны матэрыял ня толькі пра Скарыну, але згадвае яго эпоху й пазьнейшыя стагодзьдзі. Аўтарам кніжкі зьяўляецца Аляксей Каўка, кандыдат гістарычных навук.
Цікава тое, што аўтар пісаў гэтую кніжку ў той час, калі не было ніякай надзеі на яе выданьне, калі беларуская мова з кожным годам прасьледавалася, замірала й усякія нацыянальныя праявы караліся. Але аўтар кнігі „Тут мой народ” верыў не ў сьмерць, а ў жыцьцё беларускай мовы, у яе новае адраджэньне й таму пісаў, напісаў і выдаў сваю гістарычную працу.
Я тут аддам слова беларускаму навукоўцу Генадзю Каханоўскаму, чалавеку, які лепш знае аўтара й абставіны таго часу. Таму паслухаем што ён піша: „I вось новая кніга „Тут мой народ”. Хіба можна было думаць пра яе вьіхад некалькі гадоў назад? Нізашто. Першы найлепшы рэдактар тут-жа адмёў-бы яе з парога. I ўсё-ж людзі верылі й спадзяваліся, што такі дзень надыдзе. Да гэтай шчасьлівай часіны рыхтаваліся задоўга. Напрыклад, той-жа Мікола Іванавіч Ермаловіч аддаў высакароднай справе работы над кнігай больш
чвэрць стагодзьдзя. Я не ведаю, колькі гадоў аддаў сваёй кнізе Аляксей Канстанцінавіч Каўка, ствараючы каштоўную панараму духоўнага станаўленьня й разьвіцьця нашай нацыянальнай самасьвядомасьці, ля вытокаў якой стаяў Францішак Скарына. Шматгадовая мазольная праца закончана, і араты ў белым каўнерыку прынёс на наш стол кнігу-роздум, кнігу-эпапэю пра радасьць і драму беларусаў — „Тут мой народ”. Яе аўтар Аляксей Каўка нібы да нас зь неба зваліўся, ды якраз у той час, калі кажучы словамі Каруся Каганца, „беларусы сталі прачыхацца”, пайшлі ў наступ за сваё самазахаваньне. Вось і кніга вельмі дарэчы: як мы дагэтуль дажылі й не замерлі. Алгебра нашага жыцьця! Толькі самадур можа быць абыякавым да трагедыі свайго народа, а разумны разважае: „Дык-жа выжылі...” Гэта самая паўнайменная кніга пра тых, хто нёс свой крыж на скрыжалях часоў, хто да апошняй крывінкі аддаў сябе справе служэньня народу. (...) Кніга Аляксея Канстанцінавіча Каўкі настолькі ўнівэрсальная па сваёй задуме й выкананьню, што часам задумаешся: а ці не ўзяць нам яе ў якасьці курса беларусазнаўства, бо калі яшчэ зьявяцца кнігі такога ўзьлёту думкі й пачуцьця” („Беларусь” № 5, май 1990 г. стар. 8).
Беларуская грамадзкасьць павінна быць удзячна кандыдату гістарычных навук Аляксею Каўку за яго кнігу, якая зьявілася ў часе нацыянальнага прабуджэньня нашага народу й няменш у будучыні яна паслужыць дапаможнікам не аднаму дасьледчыку аб Ф. Скарыне. Беларусы патрабуюць больш такіх кніжак і яны спадзяюцца, што гэтая кніга аб Скарыне ня будзе апошняй кнігай гісторыка А. Каўкі, ды паслужыць прыкладам для другіх беларускіх гісторыкаў стварыць нешта падобнае на ўзор „Тут мой народ”.
(„Голас Часу” № 5(8), Лёндан 1990 г.)
„Зварот да беларускага народу”
Пад такім загалоўкам у газэце „Голас Радзімы” (№ 27 за 8 ліпеня 1993 г., стар. 4) Нацыянальны Арганізацыйны Камітэт па сьвяткаваньні ў Беларусі 200-х угодкаў вызвольнага паўстаньня зьвяртаецца да „Шаноўных суайчыньнікаў”.
У сувязі з гэтым зваротам у мяне паўстала такое пытаньне: Што гэтай гадавінай хочуць сказаць арганізатары сьвяткаваньняў беларускаму народу? Тое, што была ўтворана Найвышэйшая Рада Вялікага Княства Літоўскага й што нейкіх 18 тысяч паўстанцаў, пераважна апалячанай шляхты Беларусі, прыняло ўдзел у гэтым паўстаньні? Пасьля падаюцца прозьвішчы кіраўнікоў гэтага паўстаньня: Тадэвуш Касьцюшка, Тамаш Ваўжэцкі, Якуб Ясінскі, Міхал Клеафас Агінскі, Стэфан Грабоўскі — „сьвятыя для нас”. Так напісана ў адозве.
Можна не любіць палякаў або расейцаў, але на гістарычныя падзеі мы павінны глядзець цьвяроза, так як яны адбываліся ў сапраўднасьці, а не ствараць міфы. Я асабіста ўважаю, што такія „сьвятыя для нас” як Т. Касьцюшка й ягоныя паплечнікі далёка стаялі ад беларусаў і беларускай справы. За што мы маем усхваляць іхнія імёны? За тое толькі, што яны паўсталі на Беларусі супраць Расеі за старую Рэч Паспалітую? А ці гэтыя лідэры паўстаньня ўнесьлі ў сваю праграму пытаньне будучыні Беларусі як незалежнай дзяржавы, або абяцалі нейкую аўтаномію, калі заклікалі беларусаў да паўстаньня й ішлі ў бой за Волю, Роўнасьць, Незалежнасьць?
Каб лепш зразумець паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі, неабходна вярнуцца да гісторыі адносін Польшчы да Вялікага Княства Літоўскага й запазнацца з абставінамі й парадкамі, якія там існавалі й да чаго яны вялі. Калі мы зь імі запазнаемся, тады лягчэй будзе зразумець стаўленьне беларусаў да гэтага паўстаньня й іхні ўдзел.
Ня трэба забываць, што пасьля Люблінскай вуніі 1569 году й Берасьцейскай 1596 году пачалася палітыка тварэньня аднаго народу Рэчы Паспалітай з адной верай. Палітычныя й рэлігійныя справы зводзіліся да таго, што ў 1697 годзе забаронена было карыстацца беларускай мовай у канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага, „як мало достэмпна геніушом польскім”. Яе заступіла мова польская, а ў рэлігійнай справе рэй вялі польскія ксяндзы й езуіты. Прыгнятаючы й паніжаючы беларускую мову й праваслаўную веру, палякі ў палове XVII стагодзьдзя збудавалі болып за 300 касьцёлаў і манастыроў на Беларусі. Іхнюю абслугу надзя-
лялі беларускай зямлёй, а праваслаўным забаранялі ня толькі будаваць новыя цэрквы, але нават рамантаваць старыя. Праф. С. Ф. Платонаў піша, што цэнзура праваслаўных царкоўных кніжак даручалася каталікам; былі ўстаноўлены паборы з праваслаўных на карысьць каталіцкага духавенства; праваслаўныя былі падпарадкаваны каталіцкаму касьцельнаму суду. У месяцы жніўні 1720 году ў горадзе Замосьць адбыўся вуніяцкі сабор пад старшынствам папскага прадстаўніка. На саборы было пастаноўлена зьнішчыць „схізму”, значыць, праваслаўную веру. Было гэта нарушэньнем Трактату аб вечным міры, заключаным паміж Расеяй і Польшчай у 1686 годзе. Паводле гэтага Трактату дысыдэнцкая шляхта ўраўноўвалася з каталіцкай ва ўсіх правох, але каталіцкая вера заставалася пануючай і кароль мог быць выбраны толькі з каталікоў. Выкананьне гэтых пастаноў было пацьверджана асобным Трактатам Рэчы Паспалітай з Paceaft, у адпаведнасьці зь якім Кацярына абяцала ў будучыні захаваць такі дзяржаўны парадак у Польшчы й Літве. Гэтым, быццам, імпэратрыца Кацярына брала Рэч Паспалітую пад пратэкцыю Расеі.
Ужо ў 1731 годзе амбасадар Вялікабрытаніі прадставіў польскаму ўраду мэмарыял, у якім напомніў прасьлед пратэстантаў у Польшчы, што можа выклікаць прасьлед католікаў у Англіі й у другіх пратэстанцкіх краінах. Але польскія ўрадавыя кругі, як піша гісторык В. Морфіл, ня бачылі як самі капалі магілу для свае дзяржавы. У 1732 годзе выдадзена была пастанова, у якой гаварылася, што людзям другіх веравызнаньняў — праваслаўным і пратэстантам адбіраецца права быць выбранымі ў паслы на сойм, трыбуналы й усякія камісіі. Сойм 1764 году ўхваліў пастанову караць сьмерцю тых, каторыя пяройдуць з каталіцтваў другую веру. У 1766 годзе сойм па прапанове кракаўскага пасла Солтыка ўхваліў закон „абвяшчаць ворагам гаспадарства кожнага, хто асьмеліцца сказаць на сойме прамову на карысьць іншаверцаў”.
Цяжка было ўстаяць безабаронным праваслаўным супраць гвалтоўнага каталіцкага й вуніяцкага фанатызму. Праваслаўныя брацтвы, як стойкія абаронцы праваслаўнай веры, пачалі зьнікаць. 3 чатырох праваслаўных епархіяў, прызнаных па Трактату паміж Расеяй і Польшчай у 1676 го-
дзе, у палове XVIII стагодзьдзя засталася толькі адна — Магілёўская або Беларуская, як яе называлі. Дзейны багаслоў і аратар, архіепіскап Юры Каніскі, якога каталікі ледзь не забілі ў Воршы ў 1759 годзе, а другі раз у 1761 годзе, езьдзіў на каранацыю імпэратрыцы Кацярыны II. У сваёй прачулай прамове прасіў ён Кацярыну заступіцца за праваслаўных у Рэчы Паспалітай.
Архіепіскап Каніскі езьдзіў таксама й у Варшавуў 1765 годзе, меў аўдыенцыю ў караля Станіслава Панятоўскага й прадставіў яму прыкрае становішча Праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай. Кароль аднёсься прыхільна да звароту архіепіскапа і калі сам пачаў хадайнічаць за праваслаўных, дык папа Клімент VIII пісаў прымасу Польшчы, што прызнаць правы іншаверцам у Полыпчы, гэта тое самае што „пусьціць парпіывых авечак у аўчарню Хрыста й паганіць Царкву яго”.
У сваёй пропаведзі ў Віленскім Сьвята-Духаўскім манастыры ў 1767 годзе арх. Ю. Каніскі з балючым сэрцам сказаў: „У даны час каму вядома, у якім стане знаходзіцца наша пабожная вера ў .гэтай дзяржаве? (...) Забраны ў праваслаўных сьвет навукі ў Вялікім Княстве Літоўскім, хоць і засталася апошняя Беларуская епархія, аднак і яна ў большасьці раскрадзена. (...) Школам і сэмінарыям быць не дазволена. Гоняць праваслаўны народ як авечак, ня маючых сваіх пастыраў, або ў касьцёлы, або ў вуніяцкія цэрквы — гоняць ня толькі з дамоў, але й з цэркваў нашых, прыказчык б’е народ бізуном, як гоняць быдла з хлява” („Культура” № 31, 10 жніўня 1993 г., стар. 6).
Станіслаў Панятоўскі (1764-1795) сеў на пасад караля Польшчы ў выніку палітыкі Расеі й Прусіі. Быў ён фаварытам Кацярыны II, адукаваным, але слабога характару й схільным на кампрамісы чалавекам. У гэтым ужо часе Расея мела ўплыў на палітыку Рэчы Паспалітай і разам з Прусіяй дамагалася ад польскага ўраду зраўнаньня дысыдэнтаў (праваслаўных і пратэстантаў) у правох з каталікамі. Кароль згадзіўся, але польскі сойм адкінуў гэтую прапанову. Тады пратэстанты ў 1767 годзе ў Торуні, а праваслаўныя ў Слуцку стварылі свае канфэдэрацыі й зьвярнуліся да суседзяў за дапамогай у абароне іхніх рэлігійных правоў. На просьбу канфэдэратаў у Варшаву ўвайшлі рускія
войскі. Пад націскам Расеі, Прусіі й Аўстрыі польскі сойм у 1768 годзе прызнаў палітычныя й рэлігійныя правы дысыдэнтам, але каталіцызм застаўся дамінуючай рэлігіяй.
Праціўнікі дысыдэнтаў сарганізавалі ў Бары (на Падольлі) 29 лютага 1768 году канфэдэрацыю. Мэтай канфэдэратаў была цэласьць і незалежнасьць краіны, імкненьне да старой „залатой вольнасьці” шляхты, адмена рэформы й замацаваньне нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту дысыдэнтаў.
Барскія канфэдэраты выклікалі беспарадкі на Беларусі й Украіне. Да іх далучыўся каталіцкі клір, некаторыя магнаты, а сярод іх і гетман літоўскі Міхал Казімір Агінскі. Ствараліся банды, якія нападалі на дысыдэнтаў, нішчылі іхнія пасевы й забіралі ў гаспадароў жывёлу. Быў гэта новы польскі нацыяналізм-шавінізм. У выніку такіх беспарадкаў на Ўкраіне ўспыхнула паўстаньне ўзначаленае Іванам Гонтам і Максімам Жалезьняком. Украінцы пакідалі вуніяцкую веру і вялі барацьбу з польскай шляхтай, як некалі за Багдана Хмяльніцкага. Украінскіх паўстанцаў падтрымалі казакі і праваслаўнае духавенства. У барацьбу католікаў з дысыдэнтамі ўмяшаліся польскія ўрадавыя войскі. У часе пацыфікацыі людзі гінулі тысячамі, а найбольш пацярпелі ўкраінцы.
Польскі ўрад ня мог навесьці парадак у краі, тады ў Рэч Паспалітую ўступілі рускія войскі, якія вялі баі з канфэдэратамі. Выціснуць канфэдэратаў з Рэчы Паспалітай памаглі прускія войскі. За навядзеньне парадку ў Рэчы Паспалітай прыйшлося заплаціць суседзям тэрыторыяй, што давяло да першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе паміж Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй.
Ужо пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай некаторыя палякі зразумелі свае памылкі, што ў іхняй дзяржаве дзеюцца неверагодныя рэчы. Трэба было абавязкова правесьці дэмакратычныя рэформы ў краі. А каб іх правесьці, трэба было абмежаваць самаволю шляхты й Каталіцкай царквы. Тады-ж дагледзелі палякі й шкодную работу езуітаў ды выгналі іх з Полыпчы. Але каталіцкі шавінізм сярод палякаў як быў, так і застаўся, бо ў 1774 годзе зноў былі абмежаваны свабоды для дысыдэнтаў, якія атрымалі яньі ў 1768 годзе. I тут варта згадаць, што адным з ня так
даўніх польскіх каралёў бьіў Станіслаў Ляшчынскі (17041711 і 1733-1736). Ён разумеў праблемы свае краіны й хацеў правесьці дэмакратычныя рэформы, але магнаты змусілі яго ўцякаць за граніцу.
Ад таго часу прайшло амаль паўстагодзьдзя, а абставіны ў Польшчы не паправіліся. Аднак знайшліся рэфарматары, якія пад уплывам Французскай рэвалюцыі напісалі польскую Канстытуцыю. Яна была прынята праз аклямацыю 3 траўня 1791 году. Гэтая Канстытуцыя, званая інакш „урадавым законам”, мела на мэце захаваць цэласьць і сувэрэннасьць дзяржавы, гарантавала прывілеі шляхце, духавенству й мяшчанам ды адмяняла „лібэрум вэто”, чым мела даць магчымасьць ураду нармальна працаваць. Але пару дзён пасьля прыняцьця Канстытуцыі магнацкая партыя злажыла пратэст супраць урадавага закону. У месяцы траўні ў мястэчку Таргавіца (Кіеўская губэрня) створана была т.зв. Таргавіцкая канфэдэрацыя, якая пасьпяшылася напісаць Акт і зьвярнулася за дапамогай да Кацярыны II, каб яна на аснове пастановы сойму з 1768 году абараніла стары лад Рэчы Паспалітай. Усё было прыгатавана загадзя ў Пецярбургу й доўга не прыйшлося чакаць, як рускія войскі ўвайшлі ў Польшчу й пачалі дыктаваць свае правы.
Па загаду Кацярыны II Канстытуцыю 3-га Траўня, на якую кароль ня так даўно прысягаў, адкінуў і сказаў, што ходзяць пагалоскі аб пасяганьні суседзяў на тэрыторыю Рэчы Паспалітай і што адзіным спосабам захаваньня Полыпчы ёсьць Канстытуцыя, якая забясьпечыць ёй незалежнасьць. Аднак сталася што іншае. Скліканы ў Горадні 24 лістапада 1793 году польскі сойм моўчкі прыняў прапанову акупантаў аб другім падзеле Рэчы Паспалітай. Як першы, так і другі падзелы Рэчы Паспалітай адбыліся ціха, спакойна, бо не было каму, не было.чым і не было за што ваяваць. Выў гэта вынік сьляпой палітыкі польскага нацыяналізму-шавінізму й каталіцкага фанатызму, якім кіравалі езуіты па ўказаньнях Ватыкану.
Да якога гэта крытычнага стану кацілася Рэч Паспалітая пісаў 7 ліпеня 1788 году брытанскі міністар у Варшаве: „Ад часу падзелу да гэтага часу Полыпча ня мае ані свае гісторыі, ані свайго палітычнага існаваньня. Пазбаўленая гандлю, не маючы й аднаго на вонкі саюзьніка, ня маючы адпаведнай
унутранай сілы, даходаў, узалежненая ад чужога кіраўніцтва, сьціснута трыма магутнымі манархамі з усіх бакоў, яна ціха чакае прысуду, які прынясе ёй пустэчу. (...) Гэта ёсьць лёс краіны, якая пад здольным кіраўніцтвам магла-б лёгка раўняцца вядучым краінам Эўропы” („Год’с плейграўд а гісторы оф Полянд”, вол. I, Ды Орджынс то 1795, стар. 929).
Па іціцыятыве польскіх патрыётаў, у траўні 1793 году пачалі рабіцца захады да паўстаньня за аднаўленьне граніцаў Польпічы. Начальнікам паўстаньня вызначылі Тадэвуша Касьцюшку, заслужанага змагара ў амэрыканскай грамадзянскай вайне, у якой ён удзельнічаў у 1776-1784 гадах. Лёзунгам паўстаньня сталіся словы „свабода, цэласьць, незалежнасьць”. Паўстаньне ў Польіпчы ўспыхнула ў красавіку 1794 году.
На Беларусі й Літве паўстанцы ноччу з 22 на 23 красавіка 1794 году захапілі Вільню й утварылі Выіпэйшую Раду Вялікага Княства Літоўскага на чале з маладым палкоўнікам Якубам Ясінскім. Належаў ён да рэвалюцыйнай групы так званых „якабінцаў”, якія ў часе Французскай рэвалюцыі 1789 году праклямавалі рэспубліку, зьнішчылі караля, шмат арыстакратыі й увялі тэрор. Якабінцы сваіх ворагаў у Вільні й у Варшаве ліквідавалі фізычна.
Ясінскі, як і шмат другіх паўстанцаў, зналі беларускую мову й пісалі на ёй вершаваныя заклікі да беларускага сялянства прыняць удзел у паўстаньні. Вось некалькі радкоў з закліку-песьні:
Ці ўжо мы ўсі сабакі? Гаспадары — не бурлакі. За што маем крыўды знаці? За шпіо церпіць наша маці? Прадавайце аўцы, волы. Жыта з сьвірна ды ўсе долы. Нехай ксёндз нам пасьвенцае, Нехай Бог нам памагае! Бывай здарова, Грыпіна! Параска! Мая дзяўчына! Ад нас цяпер ад’езджаем Да Касьцюшкі ўсі прыстанем.
Словы ў гэтым закліку-песьні нічога не абяцаюць беларускаму селяніну. Яго трактавалі як сабаку, пераносіу ен крыўды, цярпела маці, а прадаваць селянін ня меу чаго, бо часам еў хлеб зь мякінай. Далей ксёндз пасьвенцае, спадзяваньні на Бога й ад’езд да Касьцюшкі.
Тыповы шляхецкі заклік да народу, але не за яго свабоду, а свабоду шляхецкую, якую страціла часткова шляхта пад панаваньнем Расеі.
Ясінскі хацеў палепшыць гаспадарчы стан сялянства, але нічога ў нацыянальным пытаньні народам Вялікага Княства Літоўскага. Тое-ж рабіў і Т. Касьцюшка, які 7 траўня выдаў „Маніфэст”, так званы „Паланецкі ўнівэрсал”, які абяцаў сялянам права на зямлю й зьмяншаў паншчыну з 5-6 дзён да трох. Гэта, аднак, не задаволіла сялян, а ўзлавала магнатаў. Цяжка было Касьцюшку задаволіць абодва бакі, але трэба прызнаць, што меў ён гонар і пачуцьцё маральнай справядлівасьці й імкнуўся да праўды ў аграрным пытаньні.
„Паланецкі ўнівэрсал” Касьцюшкі не зрабіў вялікага ўражаньня на сялян, не вызваліў іх поўнасьцю з рабства магнатаў. I калі пачаліся ваенныя дзеяньні, то рускія генэралы таксама пусьцілі ў ход сваю прапаганду, што сялянам будуць перадаваць сэквэстраваныя маёнткі шляхты й магнатаў. Многа хто з удзельнікаў паўстаньня паверыў царскім генэралам і адступіў ад паўстаньня.
22 траўня 1794 году ў Вільні на польскай мове была выдадзена адозва да грамадзян, якая пачыналася наступным чынам: „Грамадзяне! (...) Усемагутны Бог вызваляючы Народ польскі з цяжкога ярма няволі, зрабіў Кракаўскую зямлю новай калыскай свабоды палякаў і паслаў на гэту сьвятую зямлю нашага земляка, грамадзяніна Літвы. (...) Яму ўдзячны за вяртаньне нашай славы палякаў!”
А дзе тая слава беларусаў, літоўцаў, украінцаў, грамадзянаў былога Вялікага Княства Літоўскага?
У сваім залажэньні паўстаньне 1794 году ня мела вялікага шансу на перамогу. Мы ўжо чыталі, як гэта палякі са сваім каталіцкім клірам адносіліся да дысыдэнтаў. Было важна й тое, што кіраўніцтва паўстаньня не было шчыра зацікаўленае ў зямельнай рэформе й не магло разьлічваць на падтрымку сялян. Пастулаты, занесеныя ў „Паланецкі
ўнівэрсал” не былі зрэалізаваны, бо Касьцюшка не перамог супраціву шляхты, а магнаты былі гатовы прадаць Польшчу кожнай хвіліны, каб захаваць толькі свае багацьці. Напрыклад, мадам Патоцка-Касакоўская задэкляравала аўстрыйскаму прыяцелю: „Калі ты пакінеш мне маё багацьце й рэлігію, то што я тады маю шкадаваць?!” Таксама галіцкія магнаты ў часе падзелу Рэчы Паспалітай прасілі аўстрыйскіх чыноўнікаў захаваць іх багацьці й веру, ды караць сьмерцю праступнікаў, а іхнюю маёмасьць канфіскаваць. Такі гэта быў патрыятызм некаторай польскай магнатэрыі.
Таксама Канстытуцыя 3-га Траўня 1791 году не была дэмакратычнай. Яна ўжо ў сваім першым пункце гаварыла, што нацыянальнай і пануючай верай у дзржаве ёсьць і будзе сьвятая рымска-каталіцкая вера з усімі яе правамі. Пераход ад веры пануючай да іншай ёсьць забаронены пад карамі адступства. Гэты пункт Канстытуцыі спадабаўся папу Пію VI і ён прыслаў блаславенства для Польшчы й караля й перанёс урачыстасьці сьв. Станіслава з 8 на 3 траўня. Але ўжо ў гэтым часе згушчаліся цёмныя хмары над Канстытуцыяй і Польшчай.
Варта згадаць, што ў Варшаве дзейнічаў Чатырохгадовы сойм (1778-1792), які прыняў шэраг законаў. У адным зь іх было сказана аб самаўрадзе для паасобных зямель. Усе гэтыя законы-рэформы былі перакрэсьлены Канстытуцыяй 3-га Траўня 1791 году пры ўдзеле караля. Канстытуцыя не ўратавала Рэчы Паспалітай і не задаволіла палякаў, а толькі абурыла народы ВКЛ, паколькі рабіла зь яго правінцыю Польшчы й акрамя каталіцкай дзяржаўнай рэлігіі мела быць адна дзяржаўная мова — польская.
Факт бясспрэчны, што сярод народаў Вялікага Княства Літоўскага жыла традыцыя дзяржаўнай самастойнасьці. Але пры такой Канстытуцыі й пры такіх парадках палякаў цяжка паверыць, каб беларусы прынялі ўдзел у гэтым „вызвольным” паўстаньні Касьцюшкі, якое абсалютна нічога не давала ня толькі беларусам, але ўсім народам ВКЛ, за выняткам палякаў і спалянізаваных беларусаў-католікаў і вуніятаў.
Мы памятаем з нядаўняй гісторыі як гэта Юзаф Пілсудскі ваяваў „за нашу і вашу вольнасьць”. Ягоныя абяцанкі ў Вільні ў красавіку, а ў верасьні 1919 году ў Менску пра-
дугледжвалі народам былога Вялікага Княства Літоўскага вялікую свабоду ў вырашэньні сваіх нацыянальных і рэлігійных спраў. Гэтага мы не спатыкаем у Касьцюшкі й Ясінскага, якія былі, як і Пілсудскі, сынамі беларускай зямлі. Таксама й Люцыян Жалігоўскі, сын гэтай зямлі, у кастрычніку 1920 году пайшоў вызваляць сталіцу былога ВКЛ, каб стварыць Сярэднюю Літву. I чым гэта ўсё закончылася? А закончылася тым, што Пілсудскі не стрымаў сваіх абяцанак, а Жалігоўскі, вызваліўшы Вільню з ваколіцамі ад літоўцаў, аддаў іх эндэкам, а сам выехаў у Варшаву.
Вызваліць народ і ўзяць яго пад сваю акупацыю, то якая гэта „воля, роўнасьць, незалежнасьць”? I каб тады, напрыклад, варожая куля траліла ген. Жалігоўскага, як „вызваляў” ён Вільню ад літоўцаў, то нямала тадышніх беларусаў, падобна сёньняшняму Нацыянальнаму Арганізацыйнаму Камітэту, зрабілі-б і Жалігоўскага большым беларускім патрыётам за К. Каліноўскага й усіх згаданых „сьвятых для нас”.
Адным з гэтых „сьвятых для нас” барацьбітоў паўстаньня Касьцюшкі, „які змагаўся за волю, роўнасьць і незалежнасьць”, зьяўляецца Міхал Клеафас Агінскі. Варта аднак прачытаць, што піша аб ім С. Таляронак, супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі перыяду капіталізму Інстытута гісторыі АН Беларусі: „Аналізуючы запіскі графа Агінскага, прыходзіш да высноў, што ён не робіць розьніцы паміж паняцьцямі „Полыпча” й „Рэч Паспалітая”. I, такім чынам, як чалавек свайго клясу й часу, не робіць розьніцы паміж беларускім, літоўскім і ўкраінскім народамі, лічачы, што яны складаюць адзін народ польскі. У паперах графа Агінскага (знаходзяцца ў ЦДАСА, Ф. 12, воп. 1, спр. 156. Справа аб Полыпчы й Літве) адсутнічаюць якія-небудзь дакуманты, якія-б сьведчылі аб тым, што Агінскі гэта змагар за нацыянальнае вызваленьне, які выступаў за самастойнае разьвіцьцё беларускага народу, яго культуры й мовы. Выношваючы адраджэньне Польшчы, Агінскі меў на ўвазе адраджэньне Рэчы Паспалітай як, па яго разуменьні, польскай дзяржавы” („Голас Часу, № 16 (1), Лёндан 1992 г.).
I такі быў не адзін Міхал Клеафас Агінскі, а ўсе кіраўнікі паўстаньня на чале з Тадэвушам Касьцюшкам. Дык якія-ж гэта „сьвятыя для нас”? Зусім іншая справа адзна-
чыць гадавіну беларускага збройнага чыну пад Грунвальдам, Воршай, Слуцкай Абароны, а не чужое „вызвольнае паўстаньне” Касьцюшкі.
Паўстаньне Касьцюшкі 1794 году, якое ставіла за мэту аднаўленьне незалежнай Рэчы Паспалітай у межах 1772 году, пацярпела паражэньне. Пасьля яго паражэньня наступіў трэці падзел Рэчы Паспалітай у 1795 годзе. Польшча зьнікла з карты Эўропы. Але, як раней вялося змаганьне ў імя незалежнасьці Польшчы ў яе граніцах 1772 году, так і пазьней вялося гэтае самае змаганьне за Полыпчу. А беларусы, літоўцы, украінцы й іншыя выкарыстоўваліся ў гэтай барацьбе па-рознаму, але не за свае інтарэсы, а за інтарэсы Польшчы.
На працягу апошніх стагодзьдзяў беларусы многа дзе ваявалі пад чужымі сьцягамі й за чужую справу, ды на сваю згубу. Напрыклад, возьмем апошнюю вайну. Беларусы ваявалі ў польскай, савецкай і нямецкай арміях ды ў партызанах. Усюды яны ваявалі пад чужымі сьцягамі, гінулі за чужую справу й ніхто нічога не казаў. Але, калі ў апошняй вайне беларусы ўзялі зброю ў рукі пад сваім нацыянальным сьцягам, каб змагацца за свае нацыянальныя інтарэсы, то яшчэ й сёньня чуем лямант: „Здраднікі!” Чужое хвалім, а свайго ня хочам знаць.
Хочацца толькі ведаць што паўстаньне Т. Касьцюшкі мела прынесьці беларускаму народу? Чаму Нацыянальны Арганізацыйны Камітэт сьвяткуе яго на Беларусі як „вызвольнае паўстаньне”? Karo яно мела вызваліць, ад чаго вызваліць і што мела даць беларускаму народу? Касьцюшка абяцаў сялянам зямлю, але не перамог супраціву шляхты. Таксама Я. Ясінскі хацеў абмежаваць самаволю магнатаў і дэкляраваў роўнасьць грамадзян, але быў адсунуты з кіраўнічай пасады гэтым паўстаньнем за згодай Т. Касьцюшкі. I нідзе ня бачым, каб Касьцюшка, Ясінскі, ці які другі палітык-паўстанец успамянуў аб былой Беларуска-Літоўскай дзяржаве, каб вярнуць ёй старую незалежнасьць, а толькі гутарка ішла пра Полыпчу.
Уладзімір Казбярук піша: „Напярэдадні падзелаў Рэчы Паспалітай беларуская кніжная культура й асабліва мастацкая літаратура былі прыдушанымі, інтэлектуальная эліта
й тыя слаі, якія мы называем „пануючымі”, цалкам дэнацыяналізаваліся, а Канстытуцыя 3 мая 1791 года — дэмакратычная ў сацыяльна-палітычным пляне — замацоўвала ўнітарны характар усёй дзяржавы. Калі-б падзеі й далей разгортваліся ў такім напрамку, то праз стагодзьдзе Францішку Багушэвічу ўжо не было-б чаго адраджаць” („Полымя” № 7, 1993 г., стар. 176).
Ясінскі загінуў у абароне Варшавы, а параненага Т. Касьцюшку рускія ўзялі ў палон. Цар Павал ахвяроўваў Касьцюшку высокі пост у сваёй арміі й хоць Касьцюшка адмовіў, аднак разам са сваімі шматлікімі палоннымі быў выпушчаны на волю й выехаў у ЗША. Праз васемнаццаць месяцаў вярнуўся ў Францыю. I калі Напаляон ішоў вайной на Маскву, разам зь ім ішло многа палякаў на чале зь Юзафам Панятоўскім, але Касьцюшка застаўся нейтральным у гэтай вайне. Ён пераехаў у Швейцарыю, дзе памёр 15 кастрычніка 1817 году, пражыўшы 71 год.
У паўстаньні Касьцюшкі я нічога ня бачу вызвольнага для беларускага народу, акрамя вяртаньня да граніцаў Рэчы Паспалітай 1772 году з той самай палітыкай апалячваньня й акаталічваньня беларусаў. Мы сёньня бачым, як палякі глядзяць на „Крэсы всходне”, бо маюць там сваіх паплечнікаў.
(„Голас Часу" № 27 (6), Лёндан 1993 г.).
Беларусь пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай
Пачынаючы ад палавіны XVIII стагодзьдзя Рэч Паспалітая хіліцца да эканамічнай руіны й свайго палітычна-дзяржаўнага заняпаду. Магнаты й шляхта, карыстаючыся вялікімі прывілеямі ў дзяржаве, не падпарадкоўваюцца пастановам дзяржаўных органаў. Яны ставяць на першы плян свае шляхоцкія правы й злоўжываюць правам „лібэрум вэто”, уводзяць байкот і тармозяць рэформы ў краіне.
Унутраныя беспарадкі ў Рэчы Паспалітай выкарысталі яе мацнейшыя суседзі: Прусія, Аўстрыя й Расея, якія, змовіўшыся, пачалі дзяліць Рэч Паспалітую паміж сабою, далучаць яе тэрыторыю да свае. Такім парадкам адбыліся тры
падзелы Рэчы Паспалітай у 1772, 1773 і 1795 гадох. Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай Кацярына II утварыла на забранай тэрыторыі „беларускае” генэрал-губэрнатарства. Пасьля другога падзелу ўтворана была Менская губэрня. Пасьля трэцяга й апошняга падзелу ўся Беларусь апынулася пад Расеяй, толькі Беласточчына адышла да Прусіі. Рэч Паспалітая перастала існаваць. На зьмену апалячанай і акаталічанай Беларусі прыйшоў другі акупант з Усходу, а зь ім палітычны, гаспадарчы й культурны заняпад і прыгнёт.
Дарма намагаюцца савецкія партыйныя гісторыкі даказаць, што быццам „узьеднаньне Беларусі з Расеяй у 1795 годзе мела вялікае прагрэсіўнае значэньне для далейшага разьвіцьця культуры й літаратуры беларускага народа. Зьдзейсьнены былі спрадвечныя імкненьні народа да ўзьеднаньня з родным яму па паходжаньню, мове, культуры й гістарычнаму лёсу вялікім рускім народам: значна хутчэй пачала разьвівацца эканоміка Беларусі, беларускі народ быў выратаваньі ад гвалтоўнай палянізацыі” („Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры”, Мінск 1956, стар. 58). У сапраўднасьці беларускі народ ня быў выратаваны ані эканамічна, ані культурна. Нават савецкія аўтары прызнаюць цяжкі матэрыяльны быт беларускай вёскі за цароў, сяляне якой цэлымі групамі выязджалі ў Сібір на цаліну, або ехалі за акіян, каб толькі далей ад бяды.
А што да культуры, мовы й палянізацыі, то ад самага пачатку падзелу Рэчы Паспалітай як Кацярына II, так і наступныя цары не прызнавалі беларусаў за самастойны народ, а іх мову лічылі расейскім дыялектам. Беларуская мова й яго культура мелі растварыцца ў вялікарасейскім моры. Расейская адміністрацыя дзяліла беларусаў не этнаграфічна, як павінна было быць, але дзяліла іх рэлігійна: хто праваслаўны — той рускі, хто каталік — той паляк; а беларусаў як такіх не было.
На былой зямлі Рэчы Паспалітай, якая апынулася ў граніцах Расеі, польскі элемэнт карыстаўся вялікай свабодай і правам. Гэта прызнавалі адкрыта польскія дзеячы й палітыкі. Яны праз свае „соймікі” кіравалі польскім школьніцтвам і адміністрацыяй на Беларусі й Літве. Каталіцкая царква карысталася свабодай, толькі забаронена было ёй падаваць да ве-
дама папскія энцыклікі без апрабаты генерал-губэрнатара. Ды нават езуіцкія калегіі былі адкрыты ў Магілёве, Мсьціслаўі, Чачэрску, Воршы, Віцебску й Дзьвінску пасьля таго, калі nana Клімент XIV у 1773 годзе разьвязаў ордэн езуітаў. Толькі Вуніяцкая царква, як і раней, не карысталася аўтарытэтам на Беларусі. Яе не любілі не толькі праваслаўныя, але й каталікі. Абрад яе быў усходні, а догмы — заходнія. Як праваслаўныя, так і каталікі хацелі пакончыць з гэтым штучным творам. Апынуўшыся сярод непрыхільнага да сябе асяродзьдзя, з часам вуніяты самі разьвязалі свой штучны твор. Адны яе вернікі вярнуліся назад у праваслаўе, а другія пайшлі ў рыма-каталіцызм, дзе іх польскія ксяндзы апалячылі.
У 1803 годзе ўтворана была Віленская школьная акруга на чале з польскім патрыётам, князем Адамам Чартарыскім, якая абымала ўсе беларускія губэрні. Мэтай яе было, як піша С. Таляронак, „жаданьне аднавіць палітычныя структуры Рэчы Паспалітай 1772 года, г.зн. уключыць у яе састаў, акрамя ўсяго іншага й Беларусь, ліквідаваць праваслаўе і вуніяцтва, насільна насадзіць каталіцызм” („Настаўніцкая газета” № 86, 27 кастрычніка 1990 г., стар. 3).
Стараньнем Адама Чартарыскага рэарганізаваны быў Віленскі ўнівэрсытэт, статут якога 18 мая 1803 году зацьвердзіў цар Аляксандар I. Гэтым-жа Адамам Чартарыскім у губэрнскіх гарадох адкрыты былі гімназіі, а ў паветах — павятовыя школы. Навучаньне ў школах на Беларусі вялося на двух мовах — польскай і расейскай, толькі не на беларускай, хоць князь А. Чартарыскі паходзіў са старога беларускага роду. Ён быў адначасна куратарам Віленскага ўнівэрсытэту й вёў нагляд за польскімі школамі. Яму на дапамогу прыйіплі такія самыя польскія патрыёты — Тадэвупі Чацкі й Гуга Калантай. Такім спосабам пад польскім уплывам апынуліся вельмі важныя дзялянкі выхаваньня моладзі ў польскім духу. Так пісаў адзін з польскіх дзеячоў да Калантая: „Пад расейскай уладай нам (палякам) адкрываюцца добрыя ўмовы. Разам з тым арганізацыя ў выбары здольных палякаў на месцы настаўнікаў зробіць тое, што толькі можна спадзявацца ў даным выпадку”.
I сапраўды, такія спрыяльныя ўмовы палякі выкарыстоўвалі поўнасьцю. Вельмі добрую ролю выконваў Віленскі ўні-
вэрсытэт, які стаў цэнтрам палянізацыі сярэдняй і дробнай шляхты, бо магнаты былі ўжо спалянізаваны даўно. Падругое, у мурох Віленскага ўнівэрсытэту гуртаваліся нелегальныя польскія рэвалюцыйныя арганізацыі апазыцыйныя да пануючай царскай сыстэмы.
Зь Віленскага ўнівэрсытэту пачалі выходзіць і піянеры беларускага нацыянальнага руху, пачала выходзіць ідэя аднаўленьня Вялікага Княства Літоўскага як незалежнай ад Расеі й Польшчы дзяржавы. Вядомы юрыст, прафэсар Ігнат Даніловіч парупіўся апрацаваць так званы „Западный свод законов” на аснове Літоўскага Статуту, які меў быць кодэксам для Беларусі.
Хоць Віленскі ўнівэрсытэт заснавалі палякі, а сярод іх апалячаныя беларусы, аднак беларуская справа ў ім з кожным годам набірала важнасьці й папулярнасьці. I каб пратрываў ён яшчэ дэкаду, ёсьць верагодным, што Беларусь мела-б шанц знайсьці ў ім свой голас, дзякуючы свабоднаму праяўленьню думак.
Па-за Віленскім унівэрсытэтам не было на Беларусі ніякай вышэйшай школы. Толькі ў 1840 годзе ў Горках была адкрыта Гора-Горацкая гаспадарчая школа, якая ў 1848 годзе была павышана да рангу інстытута. Быў гэта першы на Беларусі, а нават у Расеі сельска-гаспадарчы інстытут. Існаваў ён толькі да 1863 году й быў закрыты за ўдзел яго студэнтаў у паўстаньні Каліноўскага.
Як ужо згадвалася, у мурох Віленскага ўнівэрсытэту кавалася нацыянальная сьвядомасьць ня толькі палякаў, але й беларусаў, якіх было там нямала. Яны як ніколі раней зацікавіліся гісторыяй і культурай свае Белае Русі й падрыхтоўвалі на будучыню грунт для нацыянальнага адраджэньня. Сярод членаў студэнцкіх арганізацыяў філяматаў, філярэтаў, шубраўцаў былі выхадцы зь Беларусі — Адам Міцкевіч з НаВаградчыны, Тамаш Зан зь Меншчыны, Антон Адынец з Ашмяншчыны, Ян Чачот з Наваградчыны й другія. Яны зьбіралі беларускі фальклёр і ў сваіх творах успаміналі Беларусь.
У гэтым часе беларускі народ быў ужо вядомы. Ён выступаў як маналітная грамада, якая гутарыла на адной мове. Зацікаўленьне беларускім краем было пашырана настолькі, што нават некаторыя польскія прафэсары Віленскага ўнівэрсытэту пама-
галі беларускаму археолягу Івану Грыгаровічу зьбіраць матэрыялы для ягонага выданьня „Белорусскнй архнв древннх актов”. Работу Грыгаровіча працягваў Ігнат Даніловіч.
Амаль усе факультэты на Віленскім унівэрсытэце ўзначальвалі выдатныя прафэсары, людзі прагрэсыўныя, якія любілі свабоду й бацькаўшчыну. Таму Віленскі ўнівэрсытэт садзейнічаў руху адраджэньня зямель ВКЛ. Гэтае адраджэньне прывяло да польскага паўстаньня з мэтай устанавіць сваю незалежнасьць. Агульна гаварылася аб адраджэньні Вялікага Княства Літоўскага, выдаваліся ўлёткі нават на беларускай mobs, a ў сапраўднасьці лістападаўскае паўстаньне (1830-1831) праходзіла пад лёзунгам аднаўленьня старой Рэчы Паспалітай з 1772 году. Хоць гэтае паўстаньне правалілася й на Беларусі, але беларусы ў ім шырокага ўдзелу не прымалі, за выняткам апалячанай шляхты. Былі выпадкі, што беларускія сяляне выдавалі паўстанцаў расейскім уладам.
Пасьля падаўленьня паўстаньня, палякі ўтрацілі прывілеі, якія даў ім Аляксандар I. Зачынены быў Віленскі ўнівэрсытэт, пакінута толькі Мэдыцынская акадэмія й Вэтэрынарнае аддзяленьне, страцілі законную сілу Статуты ВКЛ, а ўведзены ў 1832 годзе статут інкарпараваў Польскае Каралеўства ў склад Расеі, якое з таго моманту прыняло назоў Надвісьлянскі Край. Як працяг свае імпэрскай палітыкі, указам ад 18 чэрвеня 1840 году Мікалай I (1825-1855) забараніў ужываць тэрмін „Беларусь”, а ўведзены быў новы тэрмін — „Северо-Западный край”.
Цар Мікалай I новым міністрам асьветы назначыў Уварава. У паняцьці гэтага міністра прадметы геаграфіі й сучаснай гісторыі зьяўляліся небясьпечнымі для моладзі. Ён казаў: „Чым людзі менп знаюць, тым лягчэй імі кіраваць”. Увараў быў першым, хто пачаў уводзіць расейскую мову на заграбленай тэрыторыі з мэтай асыміляваць нацыянальныя меншасьці.
Трыццаць гадоў царстваваньня Мікалая I адзначыліся мілітарызмам, прасьледам свабоды, заняпадам асьветы, культуры й цывілізацыі. Мікалай любіў гаварыць: „Мне не патрэбны разумныя, мне патрэбны паслушныя” й такімі людзьмі ён сябе акружаў. Гэта цёмная страніца ў гісторыі Расеі, а на Беларусі яна яшчэ цямнейшая.
Польскія дзеячы тае пары, як некаторыя й цяпер, уважалі й уважаюць, што Беларусь зьяўляецца састаўной часткай Польшчы й яна павінна ўвайсьці ў яе склад, калі Польшча атрымае сваю незалежнасьць.
У адказ на такі польскі падыход да Беларусі, з расейскага лягеру таксама пачынаюць адзывацца галасы яе ўраджэнцаў. Шпілеўскі, Кушын, Эгілеўскі й другія сабралі й апублікавалі даволі многа цікавага матэрыялу аб Беларусі. Але, як супрацьдзейнік польскім сьцьверджаньням, прызнаюць Беларусь за „русскпй край”. Усё-ж гэтыя людзі праявілі вялікую цікавасьць да беларускай традыцыйнай культуры, мовы, гісторыі й яе пісьмовых помнікаў.
Такім парадкам узрастала зацікаўленьне тэматыкай Беларусі збоку навуковых, грамадзкіх і палітычных кругоў польскіх і расейскіх навукоўцаў. Людзей гэтых цікавіла раньняя гісторыя беларускага народу. Ужо ў часе Напалеонаўскай вайны 1812 году царскі афіцэр Канстанцін Калайдовіч зьведаў Беларусь. Ён зацікавіўся культурнай спадчынай беларускага народу й пасьля вайны зьбіраў і вывучаў старажытныя выданьні. Запазнаўшыся з багацьцем беларускай культуры, Калайдовіч зьвярнуў увагу вучоных сьвету на важнасьць і неабходнасьць дасьледаваньня беларускай мовы, якая ў той час, як ён асабіста пераканаўся, мела шырокае распаўсюджаньне.
Так, беларуская мова ў той час мела шырокае распаўсюджаньне. Адам Міцкевіч гаварыў у Парыжы, што беларускай мовай карыстаецца 10 мільёнаў людзей. Была гэта мова ў свой час дзяржаўная, але яе суседзі, палякі й расейцы, адабралі ад яе гэтае права, замяніўшы сваёй мовай. Беларуская мова засталася жыць толькі пад саламянай страхой гаротнага беларускага селяніна. Дзе-нідзе нехта пісаў вершы. Былі гэта скромныя пачаткі адраджэньня беларускай культуры, аднак нацыянальна масы народу спалі, не цікавіліся палітычным жыцьцём, бо-ж беларускія магнаты й інтэлігенцыя, калі не перайшлі у польскі, то трапілі ў расейскі лягер. Аб гэтым перыядзе малады расейскі рэвалюцыянер-дэмакрат Мікалай Дабралюбаў піша ў „Современннку” ў 1860 годзе, дзе дае такую характарыстыку беларусам: „Адносна беларускага селяніна, справа ўжо вырашана: забіты
канчаткова, так што нават пазбавіўся выкарыстаньня чалавечых здольнасьцяў. Ня ведаю, у якой ступені памылковае гэтае меркаваньне, таму што не вывучалі спэцыяльна беларускага краю, але паверыць яму, зразумела, ня можам. Цэлы народ так вось узялі й забілі, — як-бы не так!.. Ва ўсякім разе, пытаньне аб характарыстыцы беларусаў павінна хутка быць растлумачана працамі мясцовых пісьменьнікаў”.
Тут трэба сказаць, што беларускі селянін ня быў у той час „забіты канчаткова”, але быў ён прыбіты горам. Доўга не прыйшлося чакаць, як у 1863 годзе ён прыняў удзел у паўстаньні Кастуся Каліноўскага, які ўскладаў вялікую надзею якраз на беларускага селяніна-мужыка ў барацьбе з царызмам за свае правы.
Аднак, калі мы возьмем пад развагу ўсе тагачасныя палітычныя й сацыяльныя абставіны, то ўдзел у іх беларускага селяніна-мужыка пры баку Каліноўскага не закончыўся-б для яго надзеяй на лепшае. Больш верагодна, што ён як быў, так і застаўся-б польскім парабкам. Паўстаньні 1794, 1830-1831 і 1863 гадоў вяліся па ісьпірацыі польскай магнатэрыі. Хоць некаторыя іх кіраўнікі, як Якуб Ясінскі, Кастусь Каліноўскі й іншыя, мелі на мэце аднавіць Вялікае Княства Літоўскае, а фактычна Рэч Паспалітую, аднак палітыка палякаў да народаў былога ВКЛ заставалася нязьменнай. Толькі дзеля прапаганды, каб заіграць на нацыянальных пачуцьцях і пацягнуць масы народу да паўстаньня, асабліва 1863 году, выдадзена была палякамі адозва, у якой гаварылася, што „братнім народам Літвы й Русі, злучаным з Польшчай, гарантуецца памыснае разьвіцьцё іх нацыянальнасьцяў і іх моваў”. Гэта ўсё, што абяцала Варшава народам Вялікага Княства Літоўскага.
Палякі дзейнічалі ў духу Канстытуцыі 3-га Мая 1791 году, якая ліквідавала Вялікае Княства Літоўскае й рабіла зь яго адну правінцыю Полыпчы, дзе дзяржаўнай рэлігіяй мела быць рыма-каталіцкая, а мова — польская. Так піша польскі гісторык Владыслаў Вяльгорскі: „Толькі што закончыўся дня 22 кастрычніка 1791 г. працэс паступовага збліжэньня двух дзяржаваў, распачаты актам Крэўскім, падпісаным Ягайлам 14 жніўня 1385 г. Стварылася Рэч Паспалітая „Абодвух Народаў”, маючых жыць у аднолькавай дзяр-
жаўнай сыстэме. Справа, аб якой мова, трывала 400 гадоў”. („Польска а Літва”, Лёндан 1947, стар. 170).
Так што Беларусь, Літва й Украіна ня мелі ніякай надзеі на адраджэньне сваёй культурнай спадчыны, якою яны карысталіся ў Вялікім Княстве Літоўскім да часу стварэньня Рэчы Паспалітай, або падпісаньня Любінскай вуніі ў 1569 годзе.
Толькі на пачатку 80-х гадоў XIX стагодзьдзя сярод рэвалюцыйных беларускіх студэнтаў можна было пачуць болып цьвярозы голас за аўтаномію Беларусі.
(„Голас Часу’’ № 10(1), Лёндан 1991 г.).
„3 душой славяніна"
Рэдакцыя „Голасу Часу” атрымала цікавую й карысную кніжку пад назовам „3 дуіпой славяніна”, выдадзеную ў Менску ў 1991 годзе, аўтарамі якой зьяўляюцца A. С. Аксамітаў і Л. А. Малаш. Кніжка прысьвечана жыцьцю й навуковай дзейнасьці Адама Чарноцкага, які, каб схавацца ад пакараньня царскай уладай за выказаны патрыятызм, прыняў новае імя й прозьвішча — Зарыян Якаўлевіч Далэнга-Хадакоўскі. Пад гэтым прозьвішчам ён у навуковым сьвеце вядомы як адзін з першых дасьледчыкаў усходняй славяншчыны.
Хоць продкі яго бацькі паходзілі з Мазовіі, але родзічы маці былі зь Беларусі. Сам 3. Далэнга-Хадакоўскі (Адам Чарноцкі) часта называў сябе случчаком, „па паходжаньні з тутэйшага краю”. Але, як большасьць тагачаснай піляхты, узгадаваны быў у польскай культуры, аднак не праяўляў польскага нацыяналізму. Ягоныя абшырныя навуковыя досьледы паказваюць аб’ектыўны падыход да славянскага пытаньня, ягонай духовай культуры, дзе нямала ўвагі прысьвяціў ён і Беларусі.
„Уводзіны” да кніжкі, якія прадстаўляюць абставіны канца XVIII — пачатку XIX ст. у Эўропе паказваюць зацікаўленьне шматлікіх эўрапэйскіх вучоных пытаньнем паходжаньня славян. А што да Беларусі, дык чытаем: „Іншая сытуацыя ў гэты перыяд склалася на Беларусі, дзе нацыянальная самасьвядомасьць насельніцтва знаходзілася ў стане глыбокага крызісу, які вынікаў зь цяжкіх сацыяльна-палітычных умоў жыцьця беларускага народу ў складзе Рэчы Паспалі-
тай. Замаруджанасьць працэсу фарміраваньня беларускай нацыі, яе культуры, літаратурнай мовы й мастацкай літаратуры ў XVIII — пачатку XIX ст. тлумачыцца ў першую чаргу адсутнасьцю дзяржаўнай самастойнасьці й дэнацыяналізацыяй значнай часткі мясцовай інтэлігенцыі. Польскі ўплыў захапіў усе сфэры жыцьця беларусаў. Беларуская мова, якая выконвала ролю дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім, была забаронена ў справаводзтве ўладамі Рэчы Паспалітай у канцы XVII ст. Прыходзіць у заняпад беларуская пісьменнасьць. Вялікія масы польскамоўнага насельніцтва з Мазовіі засялялі беларускія землі. Палянізацыі беларускага народу ў вялікай ступені садзейнічаў і Каталіцкі касьцёл, які яшчэ ў першай палове XVI ст. стварыў на Беларусі рыма-каталіцкія школы. Аб гэтым галоўным чынам рупіліся езуіты, якія пасьля аб’яднаньня Беларуска-Літоўскай дзяржавы з Польшчай паводле Любінскай уніі 1569 г. актыўна пранікалі на Беларусь і энэргічна насаджалі палыпчызну”.
Сапраўды, кніжка цікавая, багатая дасьледчым матэрыялам і павінна зацікавіць кожнага беларуса, які крыху цікавіцца мінулым свае краіны.
(„Голас Часу” № 17 (2), Лёндан 1992 г.)
XIX стагодзьдзе на Беларусі й Кастусь Каліноўскі
Ідэі вольнасьці, роўнасьці й братэрства, якія былі напісаны на сьцягох Французскай рэвалюцыі 1789 году, дакаціліся да Расейскай імпэрыі. Былі гэта далёкія водгукі, якія прабудзілі інтэлігенцыю Расеі інакш глянуць на падзеі сьвету.
Неўзабаве прыйшла Напалеонаўская вайна зь яе лёзунгамі вызваленьня народаў. Пасьля паражэньня й Венскага кангрэсу (1814-1815) цар Аляксандар I (1801-1825) аказаўся адным з найбольш магутных эўрапэйскіх манархаў. Але гэта не гарантавала царскай Расеі бясьпекі. Яе жаўнеры, а асабліва афіцэры, пабачыўшы Заходнюю Эўропу, яе матэрыяльны ўзровень жыцьця й дэмакратычны лад, прывезьлі дамоў не адну добрую ідэю. У выніку гэтых ідэяў сярод маладых афіцэраў паўстала тайная арганізацыя, якая паставі-
ла сваёй мэтай замяніць самадзяржаўную Расею ў канстытуцыйную манархію.
У палове сьнежня (декабрь) выбухла заўчаснае, неадпаведна прыгатаванае паўстаньне й таму скончылася яно трагічна. Некаторыя арганізатары разьлічвалі, што ў сувязі са сьмерцю цара Аляксандра, якая наступіла 19 лістапада 1825 году, ім удасца захапіць уладу ў Расеі й правесьці рэформы. Аднак так ня сталася. Нейкіх тры сотні мяцежнікаў застрэлілі ў час мяцяжу, сотню, калі ня болып, саслалі ў Сібір, а пяць яго кіраўнікоў павесілі. Як іх вешалі, парвалася вяроўка й сказанец упаў на зямлю. Ён сказаў: „Нічога ў Pacei ня зроблена добра, нават шыбеніца”.
Было гэта ня першае выступленьне супраць царату й хоць яно пацярпела паражэньне, затое мела сваё гістарычнае значэньне. Ідэі дзекабрыстаў знаменавалі новы этап у духоўным жыцьці тагачаснай Расеі й мелі жыватворныя ўплывы на разьвіцьцё прагэсыўнай думкі на Беларусі. За сьмерць дэекабрыстаў некаторыя расейскія рэвалюцыянеры прысягнулі памсьціцца на самадзяржаўі.
Добрае імя дзекабрыстаў засталося жыць у народзе. Шкада, што іхняя Канстытуцыя, якая пісалася ў Менску, не разглядала нацыянальнай праблемы Расеі, але гэтай справай заняліся другія рэвалюцыйныя арганізацыі й людзі, неўзабаве пасьля дзекабрыстаў.
Аляксандра I заступіў Мікалай I (1825-1855), асоба зусім адметная ад свайго брата й бацькі. Быў гэта чалавек цьвёрдай, упартай і працавітай натуры. Мікалай любіў ваеннае рамяство, салдацкую дысцыпліну й парадак. Аднавіў ён тайную паліцыю, увёў строгую цэнзуру прэсы й нават сам пераглядаў некаторыя рукапісы, якія маглі-б падважыць ягоны аўтарытэт. Быў гэта тыповы аўтакрат, які чым далей тым болып праяўляў дэспатызм.
У 1830-1831 гадох выбухла польскае паўстаньне, якое на Беларусі падтрымалі палякі. Яны пісалі адозвы па-беларуску й пускалі ў ход прапагандовы лёзунг „за нашу вольнасьць і вашу”. Але беларусы на гэтае паўстаньне не адазваліся, а нават выдавалі расейскім уладам паўстанцаў. Паўстаньне ўпала, а ўсьлед за ім пачаўся прасьлед нацыянальнай і навуковай дзейнасьці народаў былога Вялікага Княства Літоўскага.
Віленскі ўнівэрсытэт, у мурох якога гуртаваліся розныя польскія рэвалюцыйныя арганізацыі, перанесены быў у Кіеў.
У 1836 годзе расейскую інтэлігенцыю парушыў філязафічны ліст Пятра Чаадаева. Твор гэты быў насычаны нянавісьцю да пануючай у Расеі сыстэмы, якая перахоўвала няслаўныя традыцыі азіятаў і татараў. За гэты ліст, па загаду Мікалая I, Чаадаева аб’явілі вар’ятам і замкнулі пад хатні арышт. Падобна піша доктар філязафічных навук, прафэсар М. Крукоўскі: „Тыранія стала амаль што традыцыйнай рысай гісторыі Расейскай імпэрыі, аб якой з такой горыччу пісаў вялікі Лермантаў. Гэта выразна праяўлялася як у клясавых, так і ў нацыянальных адносінах” („Голас Радзімы” № 2, 10 студзеня 1991 г., стар. 7).
У абароне свае нацыянальнае культуры выступіў Ігнат Кулакоўскі, які быў абураны дэнацыяналізуючай палітыкай царскай рэакцыі. Займаючы пасаду ў дырэкцыі вучылішчаў Гродзеншчыны, Кулакоўскі ў 1834 годзе зьвярнуўся ў Міністэрства асьветы Расеі, каб яно дало дазвол на неабходную адукацыю тутэйшых людзей. Як беларус, ён дамагаўся вывучэньня мовы народу, этнаграфіі, мастацтва, мясцовай старажытнасьці й гісторыі. Прапанаваў таксама выдаць „Гісторыю краю”.
Шматлікія пісьмовыя захады I. Кулакоўскага засталіся без адказу. Тады, у 1855 годзе ён паехаў у Пецярбург, каб асабіста прадставіць там свае дамаганьні. На жаль, царская палітыка не была зацікаўлена асьветай народу, а тым больш нацыянальныя матывы не адпавядалі вялікадзяржаўнай палітыцы Расеі.
Сваёю дзейнасьцю Кулакоўскі хацеў паўплываць на насельніцтва краю, каб заставіць яго задумацца над сваім лёсам. Як навуковец, ён дасканала ведаў гісторыю свайго краю й у выніку яго дзейнасьці зьявіліся ананімныя артыкулы ў „Внленском вестннке” ў 1864 г. Кулакоўскі быў абраны ганаровым членам навуковага таварыства ў Даніі.
На Беларусі адчуваўся ўсебаковы крызіс, які перш за ўсё праяўляўся ў адсутнасьці нацыянальнай школы, свае прэсы, абмежаваньні разьвіцьця беларускай культуры. На Беларусі й Літве па старой традыцыі з часоў Рэчы Паспалітай дзейнічалі польскія школы, „соймікі” й лякальная адміністрацыя.
Праз гэтыя ўстановы пашыраліся польскія ўплывы. Каб супрацьставіцца польскім уплывам, на Беларусь ехалі расейскія чыноўнікі й адміністратары, якім урад добра плаціў, каб толькі русыфікавалі мясцовае насельніцтва.
Аб агульным незадаваленьні царскімі парадкамі гаворыць той факт, што каля 150 тысяч асоб было высланых у халодную Сібір. Толькі на Беларусі за гэты час успыхнула 605 сялянскіх бунтаў. I не дарма празвалі цара Мікалая I „жандарам”.
Г. А. Каханоўскі піша: „Вялікі ўплыў на выступленьні сялян Беларусі аказала паўстаньне іх клясавых пабрацімаў у Галіцыі ў 1846 г. Адпаведнае значэньне мела й рэвалюцыя 1848 г. у краінах Заходняй Эўропы. У самой-жа Беларусі дзейнічалі розныя рэвалюцыйна-дэмакратычныя арганізацыі. Так, па ініцыятыве беларускага паэта Ф. Савіча была створана нелегальнае „Дэмакратычнае таварыства”, якое выхоўвала патрыятычныя пачуцьці ў мясцовай моладзі. Рэвалюцыйным дэмакратам адзначана дзейнасьць бясстрашнага сялянскага важака й публіцыста Ю. Бакшанскага, які адкрыта заяўляў: „Магутнасьць нацыі складае кляс людзей, імя якім мужык”. Вялікі ўплыў на перадавую беларускую інтэлігенцыю аказвалі ідэі A. I. Герцэна, М. П. Агарова, В. Г. Бялінскага, М. Г. Чарнышэўскага, М. А. Дабралюбава й інш.” („Археалогія й гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI-XIX ст.ст.”, стар. 39).
Амаль усе гэтыя людзі гаварылі аб незалежнасьці Літвы, Беларусі й Украіны, а Бакунін пісаў: „Я вымагаю толькі аднаго, каб кожнаму малому й вялікаму племені дадзены былі магчымасьці й правы паступаць згодна ўласнай волі: жадае ён зьліцца з Расеяй ці Польшчай, хай зьліваецца. Хоча быць самастойным і жыць на варунках зусім асобнае дзяржавы — Бог зь ім, няхай аддзяляецца”.
Наступнік Мікалая I, цар Аляксандар II (1859-1881) аказаўся чалавекам шырэйшага палітычнага сьветапогляду й талеранцыі за свайго брата й бацьку. Заняў ён царскі пасад у той час, калі Расея знаходзілася ў прыгнечаным стане. Першым яго заданьнем было пакончыць з Крымскай вайной, якая была прайгранай. Пасьля заключэньня міру Аляксандар зьвярнуў увагу на балючую праблему Расеі, якой бы-
ло становішча сялян. Ён у 1861 годзе скасаваў паншчыну, якая на Захадзе Эўропы была адменена ў XV стагодзьдзі. Аляксандар надаў дэмакратычна-лібэральны ўстрой судаводзтву, увёў самаўрад — земствы й зрабіў прывілеі балтыйскім народам. Найбольш прывілеяў атрымалі палякі. У 1862 годзе лякальная адміністрацыя выконвалася па-польску, а ў Варшаве адкрыты быў унівэрсытэт. Толькі беларусы нічога культурнага не атрымалі й далей жылі надзеяй на сацыяльную, нацыянальную й палітычную палёгку.
Заможная расейская арыстакратыя супрацівілася шырокаму зраўнаньню нізоў грамадзтва, баючыся насьледзтваў Французскай рэвалюцыі й цар змушаны быў у палове стрымаць свае рэформы. Гэта выклікала абурэньне й расчараваньне ў прагрэсыўных слаях грамадзтва, а найбольш у рэвалюцыйна настроеных элемэнтах, якімі былі сяляне. У выніку такой палітыкі цара на Беларусі было зарэгістраваных 311 сялянскіх бунтаў. 3 гэтага ліку 108 былі здушаны пры дапамозе войска й паліцыі.
Цяжка сказаць, каб цар Аляксандар II быў вялікім рэфарматарам, але быў ён чалавекам чулым да дамаганьняў людзей і хацеў нешта зрабіць у гэтым напрамку. Але, як бачым, аказаўся бясьсільны, бо ўся адміністрацыя й армія знаходзіліся ў руках арыстакратыі, якая ўсімі спосабамі й мэтадамі паралізавала царскія рэформы.
Палякі, якія атрымалі найбольш прывілеяў у царскай рэформе, адказалі паўстаньнем у 1863 годзе. Яны дамагаліся незалежнасьці ня толькі этнаграфічнай, але й „гістарычнай” Польшчы — у межах былога Вялікага Княства Літоўскага, па граніцы 1772 году. Гэтым палякі паказалі сябе большымі нацыяналістамі й імпэрыялістамі за цара. У свой час цар сказаў: „Нзвестно, что край этот — Белоруссня — ннкогда не был самостоятельным н ннкогда не счнтался за вновь прнобретенный; он только был оторван от Польшн, как нсконная собственность Росснн” (Аляксандар II, 1858 г.).
Такім парадкам, як і ў мінулыя стагодзьдзі, за Беларусь ішло змаганьне паміж палякамі й расейцамі, бо-ж кожны зь іх лічыў Беларусь сваёй уласнасьцю.
Лібэральна настаўленыя расейцы былі зьбянтэжаныя дамаганьнямі палякаў, якія пасягалі на Беларусь і Літву. I ня-
ма нічога дзіўнага, што на такія прэтэнзіі палякаў расейскі ўрад не пагадзіўся. Паўстаньне 1863 году, як і паўстаньне 1830-1831 гадоў было задушана жалезным кулаком. Гісторыя паўтарылася. Кіраўнікі паўстаньня завісьлі на шыбеніцы, а іхніх памагатых казакі пагналі бізуном у Сібір.
Гэтым разам паўстаньне 1863 году на Беларусі было сарганізавана лепш як у 1830-1831 гадах. Гэтую заслугу належыцца прыпісаць Кастусю Каліноўскаму, які праз сваю газэту „Мужыцкая праўда” стараўся разварушыць сялян.
Варта аднак пацікавіцца асобай Кастуся Каліноўскага болып. Аб Каліноўскім беларусы пішуць гадамі як аб нацыянальным героі, барацьбіту за нацыянальную й сацыяльна-эканамічную ды палітычную самастойнасьць Беларусі й Літвы.
Шкада, што мы ня маем газэты „Мужыцкая праўда” Каліноўскага, каб бліжэй запазнацца што ён там піша аб беларусах, Беларусі й што ў сапраўднасьці абяцаў беларускаму народу сваім паўстаньнем. Да гэтага часу падаваліся толькі выбраныя цытаты, сказы з „Мужыцкай праўды”, якія часткова адлюстроўвалі два розныя бакі аднаго мэдалю. Другія цытаты з газэты, як „Ліст з-пад шыбеніцы” й адозвы, якія знаходзім у рознай беларускай прэсе, зусім інакш гавораць аб Каліноўскім і ягонай задуманай „свабодзе”, якую ён рыхтаваў перад усім для праваслаўных мужыкоў-беларусаў.
У сваім „Лісьце з-пад шыбеніцы” К. Каліноўскі пісаў: „Для таго народзе як только калі пачуеш што браты твае з-пад Варшавы б’юцца за праўду й свабоду, тады й ты не аставайся ззаду. (...) Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу народзе, што ты тады зажывеш шчасьліва, калі над табою маскаля ня будзе”. Тут, як бачым, Каліноўскі гаворыць аб паляках з-пад Варшавы, як аб беларускіх братох, зь якімі разам трэба ваяваць, каб зажыць шчасьліва, „калі над табою маскаля ня будзе”.
Выглядае, быццам, пад Польшчай беларускі мужык жыў шчасьліва, а ўсё няшчасьце звалілася на яго толькі пад уладай Масквы. Ці-ж у сапраўднасьці так было? Гісторыя нам кажа інакш. Беларускі селянін-мужык у ніякім выпадку ня жыў лепш пад Варшавай як пад Масквой, а ў некаторых выпадках намнога горш. Пасол аўстрыйскага імпэратара да рускага цара, барон Жыгімонт Гэрбэрштэйн, які два разы праязджаў праз Беларусь (1517 г. і 1526 г.) пісаў: „На-
род бедны й прыгнечаны цяжкім рабствам”. Падобна сьцьвярджае польскі публіцыст Старавольскі, што ў Рэчы Паспалітай „няма нічога іншага, акрамя дзікага рабства, якое аддало чалавека ў поўную ўладу яго пана”. Нават такі заўзяты езуіт як Пётр Скарга змушаны быў прызнаць, што „паны ня толькі адбіраюць у гаротнага селяніна ўсё, што ім зроблена, але й забіваюць яго, калі пажадаюць”. Такія гэта былі добрыя „браты з-пад Варшавы”, якім Кастусь Каліноўскі стараўся дапамагчы коштам крыві беларускіх мужыкоў.
А калі мы глянем на Кастуся Каліноўскага з рэлігійнага боку, дык тут справа выглядае горш. У шостым нумары свае газэты „Мужыцкая праўда” ён бяссорамна піша: „Не адзін ужэ можэ забыўся, што бацько его быў ешчэ справедлівой уніяцкой веры й ніколі ўжэ не спомніць на тое, што перевернулі яго на сызму, на праваславье, што ён сегодня як той сабака жыве без веры й як сабака здохне чартам да пекла!!! (...) Пазнаеш тады свае ліхо — но ў пекле па неўчасе ўжэ будзе, не перапросіш тагды ўжэ справядлівага Бога й мэнкам тваім канца не будзе”.
3 такою-ж упэўненасьцю й перакананьнем запалохваў Каліноўскі праваслаўных мужыкоў-беларусаў, каб хутчэй пераходзілі ў вунію, бо інакш „здохне як сабака”. I гэта было на парозе паўстаньня. А што было-б, каб Каліноўскі выйграў паўстаньне са сваімі „братамі з-пад Варшавы”? Ці ня быў-бы ён другім Язафатам Кунцэвічам? Калі ён ужо дыхаў такой ядавітай нянавісьцю да праваслаўных, параўноўваючы іх да сабак, то што лепшага можна было спадзявацца ад яго ў будучыні?
Далей Каліноўскі пісаў: „Паказываюць людзі, што сьвяты Ойцец аж з Рыму прыслаў ужэ да нас свае благаславеньне, гавораць што прышле ксяндзоў, што будуць прымаці на уніяцкую веру. Тады дзяцюкі хто адно верыць у Бога, Его Сына й Духа Сьвятога, нехай зараз пакідае сызму й пераходзіць на праўдзівую веру Дзедоў і Прадзедаў. Бо хто не перойдзе на унію, той сызматыком застанецься, той як сабака здохне, той на тамтом сьвеце пекельные мэнкі церпеці будзе!”
Відаць, Каліноўскі ня ведаў, ці не хацеў ведаць, што ў 1717 годзе зьявіўся тайны дакумант яго саюзьнікаў, палякаў, які меў скасаваць ня толькі „рускую” веру й народ-
насьць у Рэчы Паспалэтай, але й вунію, якая ў вачох палякаў была таксама рускай верай.
У XVIII стагодзьдзі было выдадзена некалькі соймавых пастаноў пад дыктоўку польскіх каталіцкіх біскупаў, якія забаранялі праваслаўным вернікам быць выбранымі на сойм і ў іншыя ўрадавыя ўстановы. А за адступленьне ад каталіцызму пагражала кара сьмерці. Нават паслам у сойме забаранялася выступаць у абароне іншаверцаў.
У публікацыях К. Каліноўскага не спатыкаецца, каб ён успамінаў беларусаў як народ па імені, а гаворыць аб іх як мужыкох, дзецюкох, падобна шляхціцу Рыпінскаму, удзельніку паўстаньня 1830-1831 гадоў, які ў сваім парыжскім зборніку меў надпіс: „Першаму з мужыкоў беларускіх, што наперад чытаць, а затым гаварыць і думаць па-польску навучыцца”.
Гартаючы страніцы гісторыі Беларусі тае пары цяжка знайсьці ў Каліноўскага патрыятызм да Беларусі й беларусаў. Ён болып нагадвае прыладу польскай палітыкі на Беларусі як сапраўднага беларуса. Аб К. Каліноўскім ксёндз Адам Станкевіч, беларус, піша так: „Працу сваю палітычную пачаў (К. Каліноўскі) у роднай Гарадзеншчыне сярод беларускага народу. Дзеля гэтай мэты летам 1862 г. у Беластоку наладзіў патаемную друкарню, у якой (...) пад псэўданімам Ясько Гаспадар з-пад Вільні выдаваў беларускую часопісь „Мужыцкая праўда”. Калі ў пачатку 1863 г. выбухла ў нашым краі польскае паўстаньне (падкрэсьлена мною — Ю. В.) Каліноўскі да яго далучыўся й стаў сьпярша палітычным камісарам Гарадзеншчыны, а пасьля, калі паўстаньне ўпала, абняў над ім дыктатарства ў Літве й Беларусі” („Да гісторыі беларускага палітычнага вызваленьня”, Вільня 1934, стар. 21).
Тут ксёндз А. Станкевіч прадставіў К. Каліноўскага зусім скромна, бо-ж ён выступае як польскі супрацоўнік, а ня нейкі беларускі патрыёт-незалежнік. I як падае Віктар Карловіч, К. Каліноўскі „знаючы добра гэты раён (Гарадзеншчыну — Ю. В.), быў выдэлегаваны з цэлай групай рэвалюцыйных дэмакратаў праз польскую арганізацыю ў Пецярбургу з заданьнем падняць на Літве й Беларусі арганізацыйную работу сярод сялян” („Константы Каліновскі”, Варшава 1959, стар. 90).
I тут ня можа быць сумніву, што праз увесь час свае рэвалюцыйнае дзейнасьці Каліноўскі супрацоўнічаў з палякамі й у іхнім інтарэсе вёў прапаганду сярод беларускіх сялян. Хоць ён і пісаў па-беларуску аб свабодзе сялян, але такая свабода Каліноўскага была аднабаковая, польска-шляхоцка-каталіцкая, або вуніяцкая й нічога добрага не варажыла беларускаму народу.
Як згадвалася раней, Каліноўскі бачыў усе няшчасьці й бяду беларускага мужыка з боку Масквы ці Пецярбурга, якія яго русыфікуюць. Але Каліноўскі ня хоча бачыць як Варшава палянізуе й акаталічвае беларускага мужыка. Каліноўскі нічога ня кажа аб свабодзе й правох, якія меў праваслаўны беларус-мужык у Рэчы Паспалітай.
Ці можна ў даным выпадку назваць Кастуся Каліноўскага змагаром за вольнасьць Беларусі, калі ён у сваёй адозве „Да мужыкоў зямлі польскай”, падпісанай „Ясько Гаспадар з-пад Вільні” па-беларуску, заклікае народ паўстаць разам з Полыпчай і за Польшчу, бо „мы з прадвякоў палякі, на польскай зямлі жывём і польскі хлеб ямо”.
Каб гэта пісаў нехта так сабе, але калі гэта пісаў лідэр паўстаньня, чалавек, які на ўнівэрсытэце студыяваў права, то такі падыход да нацыянальнай справы ня можна назваць шчырым. Можна толькі дзівіцца й сумнявацца таму, што мог думаць і як разважаць пісаніну Каліноўскага тагачасны гарапашны праваслаўны беларускі селянін-мужык.
Таму пажадана, каб дзейнасьцю Кастуся Каліноўскага пацікавіліся бліжэй беларускія гісторыкі. Ці быў ён сапраўдным беларускім нацыянальным патрыётам, героем, якім яго лічаць многія беларусы, ці замаскаваным агентам палякаў і рэлігійным фанатыкам? Адзіная ягоная заслуга можа быць у тым, што ён змагаўся супраць царскага самадзяржаўя.
Хто цікавіцца дзейнасьцю Кастуся Каліноўскага й ягонай пісанінай у „Мужыцкай праўдзе”, раю прачытаць артыкул Уладзіміра Казберука „Маякі й міражы” ў газэце „Літаратура і мастацтва” (№ 49 ад 7 сьнежня 1990 г.).
А цяпер паслухаем, што аб паўстаньні 1863 году піша беларускі гісторык Усевалад Ігнатоўскі: „На Беларусі польскі элемэнт ня быў моцны, бо ён складаўся зь невялікага ліку паноў і залежных ад іх людзей. Разумеецца, паўстан-
цам трэба было залучыць да свае справы беларускага мужыка. У такім напрамку й ідзе прапаганда, рассылаюцца агітатары й адозвы. Каб зрабіць большы ўплыў на селяніна, адозвы друкуюцца на беларускай мове. Польская інтэлігенцыя, стаўшая на чале паўстаньня, добра разумела, што мужык толькі тады можа спачуваць справе, калі яна афарбуецца ў сацыяльную фарбу. Мужык не цікавіўся адбудаваньнем Полыпчы ці Расеі, яму патрэбна была толькі воля й эканамічная забясьпека. Толькі такую Полыпчу ён мог падтрымаць, каторая не занепадала-б паньскаю хваробаю й каторая здаволіла-б яго мужыцкія інтарэсы. У такім напрамку й напісаны адозвы да мужыкоў. Яны стаяць за „праўдзівую вольнасьць і веру бацькоў”, апісваюць уціск над мужыкамі маскоўскай адміністрацыі. Усе войны, якія вяла Рэч Паспалітая з Масквою, тлумачацца ў адозвах як войны за тое, „што народу паляк хацеў даць свабоду”. Толькі палякі ёсьць „сапраўдныя прыяцелі беларускага мужыка, толькі яны дадуць яму вольнае й шчасьлівае жыцьцё ў Польшчы, незалежнай ад Расеі. (...)
Пасьля спыненьня польскага паўстаньня пачаўся моцны русыфікацыйны рух пад кіраўніцтвам вядомага Мураўёва. Першаю мэтай ураду было зруйнаваць польскасьць, але руйнуючы польскасьць, урад больш руйнаваў беларускую культуру. Вядома, напрыклад, што друк польскіх кніжак забаронены ня быў, а друк кніжак на беларускай мове быў забаронены ўказам 1865 году. Прычьіна гэтага крыецца ў тым, што за Полыпчу заступіліся замежныя дзяржавы, а Беларусь заступнікаў ня мела” („Кароткі нарыс гісторыі Беларусі”, Вільня 1921, стар. 110-111).
Тут, як бачым, гісторык У. Ігнатоўскі памінуў К. Каліноўскага, бо бачыў яго чужую для беларусаў дзейнасьць. Толькі некаторыя беларускія каталікі, у пошуках народных герояў, увялі Каліноўскага ў лік беларускіх народных дзеячоў. I ўсё гэта толькі таму, што Каліноўскі карыстаўся беларускай мовай, як тою прыладаю. Каліноўскі быў пасьлядоўнікам Т. Касьцюшкі. Ён карыстаўся ў сваім паўстаньні сымбалямі Касьцюшкаўскага паўстаньня — фігура касінера (селяніна, узброенага касою) са сьцягам, на якім намаляваны гербы Вялікага Княства Літоўскага й Полыпчы.
Нямала сялянскіх паўстаньняў на Беларусі скончылася паражэньнямі. Але ў народнай памяці захаваліся імёны іх кіраўнікоў: Галоты, Глінскага, Гаркушы, Крычэўскага ды іншых. У часе казацкіх войнаў XVI-XVII стагодзьдзяў беларускія мужыкі ішлі грамадою за сваімі лідэрамі супраць польскага засільля, толькі не за Каліноўскага паўстаньнем. Бо-ж яно як і паўстаньні 1794 і 1830-1831 гадоў нічога добрага беларускаму народу не варажылі, толькі што адбываліся на беларускай тэрыторыі й несьлі беларускаму народу старое паняволеньне й поўнае нацыянальнае вынарадаўленьне. Паўстаньне 1863 году не належыць да гісторыі беларускага народу й кранаецца яго толькі ўскосна, паколькі адбывалася на беларускай зямлі.
I ці ёсьць сэнс выцягваць з гісторыі мінулых стагодзьдзяў беларускіх рэнэгатаў, што здрадзілі свой народ, сваю веру й пайшлі на службу акупанта?
Аднак гэтыя рэвалюцыйныя падзеі на Беларусі нехаця прамовілі да беларусаў і разбудзілі іхняе нацыянальнае пачуцьцё, ужо ў апошняй чвэрці XIX стагодзьдзя крышталізуецца здаровая думка сапраўдных беларусаў-рэвалюцыянераў, якія ставяць беларускае пытаньне ясна. Былі гэта нарадавольцы й аб іх скажам наступным разам.
(„Голас Часу" № 11 (2), Лёндан 1991 г.).
Нарадавольцы, Ігнат Грынявіцкі й цень К. Каліноўскага
Рэвалюцыйны рух дзекабрыстаў, палякаў і дзейнасьць Кастуся Каліноўскага ў польскім паўстаньні 1863 году — гэта падзеі XIX стагодзьдзя, якія паўплывалі на прабуджэньне беларускага нацыянальнага пачуцьця. Пасьля здушэньня царскім урадам вызвольных выступленьняў сярод беларускай інтэлігенцыі пачалі зараджацца тайныя гурткі ў Менску, Магілёве, Горадні, Полацку ды іншых гарадох, якія пад маркай самаасьветы ўзнімалі беларускае пытаньне ў царскай Расеі.
На працягу стагодзьдзяў беларуская навука на Беларусі была забаронена, а беларусы змушаны былі працаваць сьпярша на карысьць польскай, а пасьля расейскай культуры.
Таксама іх заклікалі праліваць сваю кроў за свабоду Польшчы й пашырэньня межаў Расейскай імпэрыі. He зважаючы на такія прыкрыя абставіны, беларуская стыхія жыла. Сьцьвярджалі гэта некаторыя расейцы й палякі, што хоць беларускі народ зьняволены, але ён не памёр, а прадаўжае свой гістарычны працэс. Аб гэтым голасна гаварылі рускія рэвалюцыянеры-дэмакраты — Бялінскі, Герцэн, Чарнышэўскі, Дабралюбаў і інш.
Тайныя гурткі беларусаў тварылі сетку рэвалюцыйных арганізацыяў, якія мелі кантакты з другімі рэвалюцыйнымі цэнтрамі Расеі, Украіны, Польшчы, ды разам дамагаліся сацыяльнай і зямельнай рэформы. Рэвалюцыянеры глядзелі на прыгонных і безьзямельных сялян як на мучанікаў і хацелі палепшыць іхні матэрыяльны быт. Каб прысьпяшыць ажыцьцяўленьне свае мэты, яны ішлі ў народ. Сваю арганізацыю назвалі Зямля й Воля.
Была гэта першая палітычная арганізацыя рэвалюцыянераў, якая пачала дзейнасьць сярод сялян у 1861 годзе. Яе актыўнымі сябрамі былі ўцалеўшыя на волі рэвалюцыянеры й рэвалюцыйная моладзь, сярод якой спатыкаліся дзеці заможных бацькоў. Бедны селянін у той час яшчэ ня сьніў пра навуку, ня быў сарганізаваны й палітыкай не займаўся. Таму за яго заступаліся рэвалюцыйныя рухі. I хоць дзялілі іх шматлікія розьніцы, але аб’ядноўвала адна думка свабоды.
Адным з болып дзейных гурткоў беларускіх нарадавольцаў успамінаецца гурток самаасьветы ў Магілёве, які паўстаў у палове 70-80-х гадоў. Яго сябрамі былі гімназісты мужчынскай і жаночай гімназіі, а таксама й навучэнцы духоўнай сэмінарыі. Яны ўтрымоўвалі кантакты з гарадамі Беларусі, Расеі й Украіны й ад іх атрымоўвалі нелегальную літаратуру. Сьпярша гурткі самаасьветы выступалі пад лёзунгам Зямля й Воля. Аб дзейнасьці нарадавольцаў знала паліця й магілёўскі гурток выкрыты быў у 1879 годзе.
Кіраўнікі арганізацыі Зямля й Воля мелі на мэце правесьці эканамічную рэвалюцыю пры дапамозе прапаганды, забастовак і рэвольтаў. Таму ў часе канікулаў, або па сканчэньні студыяў, рзвалюцыйная моладзь ехала пераважна на вёску й там, сярод сялян і рабочых, праводзіла сваю прапагандысцка-ўсьведамляльную работу.
Нарадавольцы трымаліся сацыялістычнай ідэалёгіі й ускладалі свае надзеі на сялянскія масы. I нягледзячы што амаль адна траціна насельніцтва Расеі жыла ў недастатках, ня мела поўнай свабоды, зямлі, аднак ня ўсюды агітатараў спатыкалі ветліва. Народ не хацеў ангажавацца ў падпольле й часам выдаваў агітатараў, а не разумеючы атрыманай літаратуры, аддаваў яе свайму сьвятару, каб вытлумачыў ім. Гэта ўжо сьведчыць на колькі сяляне былі адсталыя ў палітыцы. Іх цікавіла толькі адна справа — кавалак свае собскай зямлі.
Сяляне зналі, што цар хоча даць ім волю, свабоду, але яны ня зналі добра, якая гэта будзе свабода, аднак верылі цару. I калі ў 1858 годзе цар Аляксандар II праязджаў праз вёскі, ён гутарыў зь мясцовымі прадстаўнікамі. А сяляне, убачыўшы цара, падалі на калені й прасілі Божага блаславенства для яго.
Рэвалюцыянеры бачылі сваю паразу сярод сялян і, каб дабіцца ад цара рэформаў, акрамя нелегальнай літаратуры, прымянялі мэтады тэрору. Яны думалі, што ў выніку тэрарыстычнай кампаніі забойстваў шкодных людзей у адміністрацыі (пракуроры, губэрнатары, начальнікі паліцыі й т.п.) рэжым будзе змушаны скапітуляваць і такім парадкам увесьці новы лад. Тэрарысты ашукаліся й сярод суджаных у працэсе 193 у канцы 1877 і пачатку 1878 гадоў былі й беларусы, удзельнікі гэтага руху.
Цікава тое, што ў абароне іх выступаў беларус, ураджэнец Рэчыцы, вядомы ў той час пецярбургскі адвакат па палітычных справах Уладзімір Спасовіч, якога назвалі „каралём адвакатуры”. Выступаў ён бясплатна, што сьведчыць аб яго сымпатыях да рэвалюцыянераў. Раней Спасовіч выкладаў крымінальнае права на Пецярбургскім унівэрсытэце й у часе студэнцкіх хваляваньняў 1861 году перахоўваў у сябе на кватэры бібліятэку зямляцкіх забароненых кнігаў.
3-за тэрарыстычнай дзейнасьці арганізацыі Зямля й Воля былі непаразуменьні сярод некаторых сяброў. На сходзе ў жніўні 1879 году наступіў раскол. Часьць сяброў прапагандавала сацыялізм і сваю групу назвала Чорны Перадзел. Астаўшыеся, якія стварылі Народную Волю, верылі, што шляхам дэзарганізацыі й тэрору правядуць зьмены ў царскай Расеі.
Пасьля расколу Чорны Перадзел, які меў сваю друкарню ў Менску, выдаў 3, 4, і 5 нумары гаээты „Чорны Перадзел”, 3, 4, 5 і 6 нумары газэты „Зерно”, праклямацыю Зямля й Воля, якая была прысьвечана забойству Аляксандра II, а таксама праклямацыю Северно-Русского Союза.
Кіраўнікі Чорнага Перадзелу былі памяркоўнымі, не хацелі займацца тэрорам, забойствамі, а сваю ўвагу канцэнтравалі на падзеле зямлі сярод сялян дарогай эвалюцыі. Аднак людзі гэтае арганізацыі не здабылі сабе прыхільнікаў і неўзабаве іхняя арганізацыя заціхла. Затое Народная Воля, маючы добрых арганізатараў, папаўняла свае рады сьвежымі сіламі, але адначасна яе лідэры плацілі за сваю тэрарыстычную дзейнасьць сьмяротнымі пакараньнямі.
Былі й іншыя групы рэвалюцыянераў, якія займаліся тэрорам. Напрыклад, студэнцкая група Маладая Расея ў сваіх праклямацыях заклікала да забойстваў. Такое права прыняў пазьней Ленін („Хто не з намі, той супраць нас”) і тых, што інакш думалі, вынішчалі фізычна. Нарадавольцы ўважалі сябе за ідэолягаў сялянскай і рабочай дэмакратыі й у гэтым напрамку дзейнічалі.
Падзел арганізацыі Зямля й Воля на Чорны Перадзел і Народную Волю знайшоў сваё адбіцьцё й на Беларусі, толькі што тут гэты працэс праходзіў надта вольна. Малады век беларускіх рэвалюцыянераў і слабая дасьведчанасьць у рэвалюцыйнай рабоце не дазвалялі ім хутка зарыентавацца ў сутнасьці справы. Аднак большасьць іх далучылася да Народнай Волі й так было да 1881 году, да часу пагрому арганізацыі.
У такіх абставінах зрадзіўся й беларускі нацыянальна-вызвольны рух нарадавольцаў, дзе адным зь яго ідэовых падпольных гурткоў быў Гоман, арганізаваны Ігнатам Грынявіцкім недзе ў 1879 або 1880 годзе. Грынявіцкі супрацоўнічаў з рускім і польскім гурткамі нарадавольцаў і выступаў пад рознымі псэўданімамі (Міхаіл Іванавіч, Коцік і інш.). Нават ягонае сапраўднае прозьвішча не заўсёды падаецца аднолькава. Найчасьцей згадваецца Грынявіцкі, што ёсьць больш верагоднае, але часам — Грынявецкі ці нават Грыневіч.
Быў гэта час, калі ў першых дваццаці гадах царстваваньня Аляксандра II тры чацьвёртыя мільёна людзей розных палітычных і сацыяльных поглядаў было сасланых у Сібір
за свае перакананьні. I трэба памятаць, што каля адной трэці насельніцтва Расейскай імпэрыі састаўлялі прыгонныя, безьзямельныя, малазямельныя й батракі. Толькі некаторыя зь іх мелі частковую свабоду, таму змаганьне за свабоду й правы чалавека не сьціхалі. Як помста, царскія генэралы, губэрнатары, міністры й ім падобныя плацілі за гэта сваім жыцьцём. Таксама рабіліся замахі на жыцьцё цара, але ён меў шчасьце. У 1879 годзе яго мінулі, не папалі пяць выстралаў. Тры спробы ўзарваць царскі цягнік не ўдаліся. У 1880 годзе была падложана бомба пад царскую ядальню ў Зімнім палацы ў Пецярбургу. Цар спазьніўся, бомба ўзарвалася й замест цара было многа забітых і параненых жаўнераў, калі абрушылася сьцяна й завалілася столь.
Наступнага дня ў горадзе паявіліся плякаты, якія паведамлялі, што Выканаўчы Камітэт Народнай Волі шкадуе за сьмерць і параненых жаўнераў і цывіляў, але будзе надалей працягваць змаганьне з дынастыяй, пакуль ня будуць праведзены сацыяльныя рэформы.
Пра выпадак з бомбай вялікі князь Канстанцін так запісаў у сваім дзёньніку: „Мы перажываем тэрор, але з той розьніцай, што парыжане. ў часе рэвалюцыі бачылі сваіх ворагаў твар у твар. Мы іх ня бачым і нават ня знаем”.
Расейскі гурток Народнай Волі, зь якім супрацоўнічаў I. Грынявіцкі, пастанавіў зьнішшчыць цара Аляксандра II і дзень яго сьмерці вызначыў на 1 сакавіка 1881 году.
Сьпярша ўсё выглядала ціха, натуральна, толькі ў змоўшчыкаў нэрвы былі напружаныя, а сталіся яны яшчэ больіп напружанымі, калі кіраўнік іхняй групы, Жалябаў, папаў у рукі паліцыі, калі пайшоў спатыкаць свайго знаёмага, які вяртаўся з-за граніцы. Пры Жалябаве знайшлі пяць копіяў газэты „Народная Воля”. Паліцыянт, які арыштоўваў, пазнаў Жалябава з працэсу 193-х. Быў гэта вялікі духовы ўдар па сябрах-рэвалюцыянерах, які заставіў іх задумацца над плянам забойства цара.
Арыштаванага Жалябава заступіла Зофія Пяроўская, дачка былога губэрнатара Пецярбурга, а плян забойства цара застаўся на павестцы дня. Ролі замахоўцаў былі падзелены. Міхайлаў, Рысакоў, „Коцік”-Грынявіцкі й Емяльянаў атрымалі бомбы й мелі заняць розныя месцы, бо ня зналі да-
кладна кудою будзе праязджаць цар. Цар вяртаўся з агляду войска й як пад’ехаў пад Рысакова, той кінуў бомбу ў бок карэты. Раздаўся моцны выбух і ўзьняўся густы дым. Калі дым разьвеяўся, можна было бачыць на сьнягу забітыя коні, пару казакаў і хлапца ў лужыне крыві ды пашкоджаную царскую карэту. Цар застаўся жывы. Рысакова схапіла паліцыя, а цар выйшаў з карэты, каб прайсьціся й паглядзець на таго, хто кінуў бомбу. Народ расступаўся перад царом, даючы дарогу, і адначасна пытаў як ён чуецца, на што цар усхвалявана адказаў: „Дзякуй Богу, я не крануты”. На адказ цара пачуўся моцны голас Грынявіцкага: „За рана дзякаваць Богу” й тут-жа кінуў з-пад палы бомбу цару пад самыя ногі. Раздаўся другі моцны выбух. Бомба адарвала цару правую нагу, левую парвала, раны былі на твары й на галаве. Побач цара ляжаў сьмяротна ранены Грынявіцкі й больіп за 20 асоб. Цяжка паранены імпэратар змог сказаць ціхім голасам: „Вазьміце мяне дамоў памерці”. Яго завезьлі ў палац непрытомнага, дзе неўзабаве памёр. Цару было 63 гады.
Грянявіцкі апрытомнеў вечарам у шпіталі. Яго пільнавала паліцыя й як толькі прачнуўся, адразу пачаліся допыты. На пастаўленыя паліцыяй пытаньні Грынявіцкі адказаў сваім чыстым натуральным голасам: „Я нічога ня знаю” й неўзабаве памёр нікога ня выдаўшы й не сказаўшы нават свайго прозьвішча. Ігнату Грынявіцкаму было 24 гады.
Сьпярша паліцыя ня ведала з чые ініцыятывы быў забіты цар. Рысакоў не сказаў свайго сапраўднага прозьвішча й не сказаў свайго Грынявіцкі. Таму падазрэньне пала на арыстакратыю, якая была супраць рэформаў.
Доўга не прыйшлося чакаць, як Выканаўчы Камітэт Народнай Волі, забіўшы цара, выдаў свой маніфэст такога зьместу: „Сёньня, 1 сакавіка, кат народу Аляксандар II спаткаў сьмерць з нашых рук, сацыялістаў. I забойства яго тлумачыцца ранейшымі дамаганьнямі як: недастатковая апека над народам, вялікія налогі, пазбаўленьне людзей зямлі, свабоды, эксплёатацыя рабочых, абарона багатых, калі народ галадае й т.п. А тых, што стаяць за народ, цар вешае або высылае ў Сібір. За гэта ён быў забіты. (...) Цяпер новы цар, Аляксандар III, не павінен захоўвацца так як бацька. Ён павінен прызнаць патрэбы народу
й паступаць згодна праўды!” Такімі прычынамі тлумачылася забойства цара Аляксандра II.
Вяртаючыся да Ігната Грынявіцкага трэба сказаць, што ў беларускай літаратуры пра яго маюцца скупыя весткі. Але й зь іх можна ўявіць постаць маладога беларускага рэвалюцыянера.
Ігнат Грынявіцкі нарадзіўся (дзень і месяц невядомыя) у 1856 годзе ў маёнтку Басін на Бабруйшчыне (Т. Грыб падае, што I. Грынявіцкі нарадзіўся на Меншчыне), але, згодна двух паданьняў, маладыя гады правёў ён у Бельскай Павятовай школе, а пасьля ў Беластоцкім Рэальным вучылішчы. У 1875 годзе Грынявіцкі паступіў на мэханічнае аддзяленьне Тэхнічнага інстытуту ў Пецярбургу, дзе пазнаёміўся з нарадавольцамі й стаў адным зь іх давераных сяброў. Ён удзельнічаў у падробцы дакумантаў для падпольшчыкаў. У 1879 годзе Грынявіцкі ўступіў у Народную Волю, наведаў вёскі й мястэчкі Беларусі, шукаючы сярод мясцовай інтэлігенцыі прыхільнікаў свае справы. Восеньню тагож году Ігнат вярнуўся у Пецярбург. „Трэба адзначыць, — чытаем, — што ў Пецярбурзе Грынявіцкі актыўна ўдзельнічаў у польскіх, і рускіх гуртках. Палякі мелі тады свае ўласныя гурткі, асобныя ад рускіх. Грынявіцкі паказаў глыбокае разуменьне агульнарускіх рэвалюцыйных задач, адначасова працуючы ў рускім і польскім руху. Паходзячы са зьбяднелай беларускай шляхты, якая помніла сваё мінулае, Грынявіцкі па традыцыі называў сябе літвінам (літоўскай мовы ня ведаў, слабавата чытаў па-польску), але ўжо быў адным з гарачых заснавальнікаў беларускай мясцовай фракцыі нарадавольцаў” („Полымя” № 6, 1966 г., стар. 188).
У сваёй натуры Ігнат быў скромны, лагодны, працавіты, спачувальны на чужое гора. Яго ідэалам быо служэньне народу ня толькі словам, але й чынам. I чын гэты, як вядома, праявіўся ў 1881 годзе.
Часам у беларускай прэсе спатыкалася выказваньне, што забойства Аляксандра II было Грынявіцкім зроблена як помста за падаўленьне паўстаньня 1863 году й сьмерць свайго земляка Кастуся Каліноўскага. Гэта мела быць прычына, што I. Грынявіцкі стаўся прадаўжальнікам справы К. Каліноўскага. Справа гэтая выглядае сёньня зусім інакш. Міф аб Кастусю Каліноўскім разьвейваецца. ІІадобна яму А. Міц-
кевіч, Т. Касьцюшка й многа ім падобных, што вызнавалі каталіцкую веру, былі гарачымі патрыётамі польскай справы. Мала хто зь іх, нягледзячы на беларускае паходжаньне, разумеў долю прыгнечанага й забітага горам беларускага народу, яго перажываньні, цярпеньні.
Малады рэвалюцыянер Ігнат Грынявіцкі напэўна чуў і разумеў розьніцу паміж сваім і Каліноўскага змаганьнем, якое было ня так даўно, нейкіх 17 гадоў таму й мог нават бачыць і гутарыць зь яго ўдзельнікамі. К. Каліноўскі, як вядома, супрацоўнічаў з палякамі й ускладаў свае надзеі на Польшчу. Грынявіцкі глядзеў на гэту справу інакш, бачыў будучыню Беларусі не ў рамках Польшчы, а ў фэдэрацыі з Расеяй як вольных народаў. Такая-ж была ў тым часе мэта расейскіх нарадавольцаў, каб стварыць у Расеі фэдэрацыю вольных народаў і ў гэтым напрамку працаваў Грынявіцкі. Доказам гэтага зьяўляецца часопіс „Гоман”, у якім выразна пішацца аб дзяржаўнай форме Беларусі, чаго не знаходзім у „Мужыцкай праўдзе” Каліноўскага, якая трымалася палякаў і ўводзіла ў зман маласьвядомых сялян.
Каліноўскі ня быў незалежным лідэрам паўстаньня на Літве й Беларусі, толькі адным з польскіх памагатых, аб чым пішуць палякі. Калі ў Польшчы паўстаньне ўпала, рэч зразумелая, што К. Каліноўскі, як адзін зь яго найбольіп актыўных кіраўнікоў-сяброў, стаўся яго кіраўніком на Беларусі й Літве. Але й тут хілілася яно да ўпадку. У такой сытуацыі К. Каліноўскі стаўся лідэрам і выказваў свой патрыятызм да Беларусі. Але ці быў гэта шчыры голас?
Напярэдадні паўстаньня 1863 году ўтварыліся дзьве палітычныя групоўкі „белых” і „чырвоных”. Групоўка „белых” на Беларусі й Літве аб’ядноўвала буйных памешчыкаў, якія выступалі за аднаўленьне Польшчы ў межах 1772 году. Былі гэта кансэрватары, якія не хацелі ісьці на дэмакратычныя пазіцыі й трымалі сувязь зь „белымі” ў Варшаве.
Групоўка „чырвоных” аб’ядноўвала малазямельную й безьзямельную шляхту ды інтэлігенцыю. Але й сярод „чырвоных” былі людзі, якіх зь „белымі” ў Варшаве яднала ідэя супольнай дзяржаўнасьці. Каліноўскі належаў да „чырвоных”, вёў сярод іх галоўную ролю, бо-ж сам паходзіў з дробнай шляхты й таму бараніў яе інтарэсы.
Нельга забываць, што галоўныя кіраўнікі паўстаньня 1863 году й іхнія памагатыя вырасьлі пераважна на польскай культуры й не хацелі парываць з гістарычнай традыцыяй, якой была Рэч Паспалітая. Да такіх людзей належаў і Кастусь Каліноўскі. Яго Правінцыянальны Камітэт, як улада на Літве й Беларусі, у сваёй адозве ад 29 студзеня 1863 году гаварыў наступнае: „Паўстаньйе на Літве рашае аб уваскрошаньні Польшчы й сьмерці ворагаў”. Гэта сьведчыць, якое вялікае значэньне надавала Варшава землям былога Вялікага Княства Літоўскага.
Неўзабаве Правінцыянальны Камітэт зьмяніў свой назоў на Аддзел Загадваючы Правінцыямі Літвы й фактычна стаўся філіяй Цэнтральнага Паўстанчага Ўраду ў Варшаве, які кіраваў паўстанчым рухам на беларуска-літоўскіх землях. Гэтым Аддзелам, або філіяй Варшавы, была выдадзена ў Вільні 19 сакавіка 1863 году адозва, у якой пісалася:
„Народ польскі паўстаў, каб скінуць ганебнае ярмо. (...) Вьіканаўчы Аддзел для Правінцыі Літвы, дзейнічаючы з мандату Нацыянальнага Ўраду, кліча нашых братоў літоўцаў і беларусаў, якія твораць з Польпічай непадзельную цэласьць, да поўнага аб’яднаньня, да злучэньня ўсіх нацыянальных сілаў вакол штандару незалежнасьці. (...) Літва й Беларусь, верныя прьісязе вуніі, паўстануць як адзін чалавек, за веру й свабоду, за вызваленьне народу, за абарону яго ўласнай незалежнасьці, парадку й цывілізацыі”.
Гэтыя адозвы, як бачым, не давалі сялянам і народам Беларусі й Літвы таго, аб чым яны марылі. I такімі ашуканчымі адозвамі палякі стараліся выкарыстаць беларусаў і літоўцаў дзеля сваіх старых экспансыўных і палянізацыйных мэтаў.
Калі ходзіць пра палякаў пад расейскім заборам, то нават цар Аляксандар II асьцерагаў некаторых польскіх магнатаў, што яны замала даюць польскаму селяніну. Таксама цар і ягонае акружэньне згодны былі на каранацыю Канстанціна Мікалаевіча на караля Полыпчы. I, як пішуць некаторыя гісторыкі, расейцы давалі палякам больіп, чым гэтага хацелі некаторыя польскія арыстакраты. Чытаючы кніжку Паўла Ясяніцы „Польская анархія”, я наткнуўся на такі сказ: „Дзевяноста гадоў таму сказана было ў Варшаве, што для палякаў можна часам нешта зрабіць — з палякамі ні-
колі”. I таму магчыма, што Грынявіцкі, запазнаўшыся з гісторыяй польскіх паўстаньняў і дзейнасьцю Кастуся Каліноўскага, памінуў палякаў, а стараўся зьвязаць будучыню Беларусі ў фэдэрацыі з Расеяй.
Цяжка прыпісаць заслугу Каліноўскаму й у тым сэнсе, што ён першы пачаў выдаваць беларускую газэту. Каб гэтая газэта па сваім зьместу была чыста беларуская, заклікала да адраджэньня свае культуры, свайго нацыянальнага аблічча й свае незалежнай дзяржавы, тады можна было-б назваць К. Каліноўскага змагаром і патрыётам Беларусі. Але праз сваю газэту „Мужыцкая праўда” Каліноўскі бунтаваў беларускіх сялян толькі супраць цара, які быў быццам адзіным ворагам, прычынай усяго зла. Каліноўскі запалохваў праваслаўных беларусаў „сызмай, пеклам, менкамі і т.п.”, калі яны не навернуцца да „сапраўднай” каталіцкай веры. А ў сваёй адозве „Да мужыкоў зямлі польскай” Каліноўскі заклікаў беларусаў паўстаць разам з Полыпчай за Польшчу. Сапраўдны беларускі патрыёт так пісаць ня будзе.
Разглядаючы „Запавет” К. Каліноўскага й другія яго адозвы, у ніякім выпадку нельга назваць іх шчырымі ў інтарэсе беларусаў. Яны былі пасткай для беларускага народу. Каліноўскі заклікае народ ваяваць за народнае права, але польскае: за зямлю — польскую; за веру — вуніяцкую. Ён піша праваслаўным беларусам-мужыкам у сваёй „Мужыцкай праўдзе”, каб пераходзілі ў вунію, бо хто не пяройдзе „той як сабака здохне”.
Цяжка пагадзіцца з такой вызвольнай барацьбой беларускага народу пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Беларускія нацыянальныя матывы ў яго замоўчваюцца. Некаторыя аўтары, баронячы К. Каліноўскага, спасылаюцца на маласьвядомасьць беларускага народу ў той час. Гэта праўда. Але Каліноўскі, які выдаваў сябе за сьвядомага беларуса, павінен быў нацыянальна ўсьведамляць беларусаў пра сваю газэту, а не пісаць у польскім духу й біцца за польскую справу. Чаму Ян Хадкевіч мог абараняць незалежнасьць ВКЛ перад Польшчай нейкіх 300 гадоў таму на Люблінскай вуніі 1569 году, калі стоячы на каленях казаў каралю Жыгімонту Аўгусту: „Нам і нашым унукам было-б балюча, калі-б з часам выявілася, што мы не разумелі свайго паняволеньня”.
I напэўна знаў К. Каліноўскі, што да апошняга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Княства Літоўскае фармальна захавала ‘свой сойм, дзяржаўную ўладу, войска, скарб, грашовую сыстэму, суды, хоць польская мова дамінавала ў ВКЛ.
Каліноўскі піша ў сваёй „Мужыцкай праўдзе”: „Паказываюць людзі, што сьвяты Ойцец аж з Рыму прыслаў ужэ да нас свае благаславеньне, — гавораць што прышле ксяндзоў, што будуць прымаць на вуніяцкую веру”.
Выглядала, быццам нешта вялікае робіцца для беларускіх сялян у палепшаньні іхняга матэрыяльнага быту. А ў сапраўднасьці рымскія папы ніколі ня дбалі, не спачувалі й не стараліся палепшыць долю працоўнага народу. Яны былі галоўнымі ініцыятарамі войнаў, нянавісьці сярод народаў і жорсткага прасьледу сваіх праціўнікаў праз сваю Сьвятую Інквізыцыю, каб толькі падпарадкаваць гэтыя народы, а пасьля цягнуць зь іх дзесяціны.
Неўзабаве пасьля ўпадку Студзенскага паўстаньня, папа Пій IX 8 сьнежня 1864 году выдаў булу, паасобныя пункты якой былі абложаны пракляцьцем. Вось пару зь іх:
„Пракляты будзе той, хто скажа: кожны чалавек можа свабодна выбраць і вызнаваць рэлігію, каторую ўзнае за сапраўдную пры помачы свайго розуму”.
„Пракляты будзе той, хто скажа: Касьцёл павінен быць аддзелены ад дзяржавы, а дзяржава ад Касьцёла”.
„Пракляты будзе той, хто скажа: Найвышэйшы сьвятар у Рыме можа й павінен прымірыцца й пагадзіцца з прагрэсам, лібэралізмам і сучаснай цывілізацыяй”.
Гэтая папская була прасякнута нянавісьцю да дэмакратычнага прагрэсу хрысьціянскай думкі й ня мае ў сабе ніякай маральнай адказнасьці. А сапраўдная хрысьціянская вера вучыць людзей з павагай ставіцца да іншага, яго годнасьці й памагчы слабейшаму. У такім, не зусім ветлівым асяродзьдзі, знаходзіўся й Кастусь Каліноўскі. Ён не згадвае беларусаў, Беларусь, а піша толькі аб мужыкох, дзецюкох і „сызме” й што сьвяты Ойцец прышле ксяндзоў, што будуць прымаць на вуніяцкую веру.
Польскі гісторык Марыян Кукель у кнізе „Дзее Польскі порозьбёровэй” (Лёндан 1963), даволі абшырна закранае арганізацыю Студзеньскага паўстаньня 1863 году, але аб К. Ka-
ліноўскім піша зусім мала, а менавіта: «3 сяброў Літоўскага аддзелу найбольш дзейным быў Канстанты Каліноўскі, дзеяч „чырвонай” афарбоўкі — энтузіяст, імкнуўся падняць народ беларускі й аб’яднаць яго дзеля паўстаньня, рэдактар „Мужыцкай праўды”» й згадвае што загінуў ён на шыбеніцы.
У залежнасьці ад палітычных абставін і імпэралістычных пасяганьняў, камуністычная прэса розна ставілася да дзейнасьці Кастуся Каліноўскага. Асабліва ў першых гадох БССР Каліноўскаму прысьвячаліся творьі паэзіі, літаратуры, мастацтва, скулыітуры й т.п. Але пачынаючы з пачатку 1930-х гадоў Каліноўскі зьнікае зь беларускай нацыянальнай культуры. I толькі ў часе апошняй вайны зноў уводзяць яго на старонкі прэсы й надаюць яму розгалас. Меў Каліноўскі толькі адно супольнае з пазьнейшымі бальшавікамі: гэта ён і яны стараліся зьнішчыць царскую сыстэму. Каліноўскаму не ўдалося гэта зрабіць, зрабілі гэта бальшавікі ў часе рэвалюцыі 1917 году.
Як ужо згадвалася, польскае паўстаньне 1863 году, якога гарачым супрацоўнікам быў К. Каліноўскі, пацярпела паражэньне. Урэшце й Каліноўскі быў здраджыны польскім шляхцюком Парф’яновічам і пасьля арышту, допытаў і суда, 22 красавіка 1864 году павешаны ў Вільні на Лукішскім пляцы. Такі самы лёс спаткаў і раненага 3. Серакоўскага, якога выдала полька. 128 удзельнікаў паўстаньня на Беларусі ваенны суд прыгаварыў на сьмяротнае пакараньне.
Усё-ж трэба прыгадаць, што паўстаньне 1863 году было падрыхтавана старанна і яго падпольныя кіраўнікі адпавядалі свайму заданьню. He было арміі, а толькі партызанскія аддзелы, якія вялі аснаўную барацьбу з лясоў Беларусі й Літвы супраць расейркай рэгулярнай арміі. Таксама паўстанцы ня мелі шырокай падтрымкі сярод мясцовага насельніцтва. Шансы такой барацьбы былі зьнікомыя. I на гэта маем яшчэ адзін даволі важны факт, што палякі ніколі не былі прыязныя да сваіх славянскіх братоў на Ўсходзе. Гісторыя паказала палякаў на працягу стагодзьдзяў як заўзятых католікаў, нацыяналістаў, якія не хацелі жыць у згодзе з праваслаўнымі, а тым больш не хацелі каб нейкі „схізматык” камандаваў імі й дзеля таго падымалі свае неразважныя паўстаньні.
Польскія паўстаньні былі саламяным полымем. Акрамя бяды й няшчасьця яны нічога добрага польскаму народу не прынесьлі. Рэпрэсіі Мураўёва-Вешальніка ў адносінах да шляхецкага стану й заходніх губэрняў выклікалі ўпадак духа сярод „белых” — польскіх арыстакратаў. У 1865 годзе П. Попель асудзіў у Кракаве ўсякія паўстаньні, назваўшы іх нацыянальным самазабойствам, палітычнай дурнатой. I саўдзельнікам гэтай дурноты быў Кастусь Каліноўскі, які аддаў непатрэбна й сваю голаў за чужую справу.
Памыляючыся піша выдадзены ў 1990 годзе „Кароткі агляд гісторыі Беларусі”, дзе на старонцы 64 чытаем: „Малодшыя беларусы, былыя ўдзельнікі паўстаньня Кастуся Каліноўскага, навязалі кантакты з расейскім лібэральным рухам з мэтаю ўзмацненьня свае рэвалюцыйнай дзейнасьці. Адным зь іх быў Ігнат Грынявіцкі, студэнт Петраградзкае палітэхнікі”.
Які-ж гэта мог быць удзельнік паўстаньня К. Каліноўскага Ігнат Грынявіцкі, якому ў 1863 годзе было нейкіх 6 або 7 гадоў?
Варта ўспомніць, што пару гадзін да замаху на жыцьцё цара Аляксандра II Ігнат Грынявіцкі, прадчуваючы сваю сьмерць, напісаў пісьмо сваім сябрам. Вось некаторыя вытрымкі з гэтага пісьма:
„Аляксандар II павінен памерці. Дні яго зьлічаны. Мне, ці каму другому, прыйдзецца нанесьці страшны астатні ўдар, які гулка раздасца па ўсёй Расеі й рэхам адгукнецца ў самых далёкіх кутках яе, — гэта пакажа недалёкая будучыня.
Ён памрэ, а зь ім разам памром і мы, яго ворагі, яго экзэкутары. Гэта неабходна для справы свабоды, бо тым самым значна пахісьнецца тое, што хітрыя людзі завуць кіраваньнем — манархічным, неабмежаваным, а мы — дэспатызмам... ПІто будзе далей?
Ці шмат яшчэ ахвяр запатрабуе наша няшчасная, але дарагая бацькаўшчына, ад сваіх сыноў для свайго вызваленьня? Я баюся... мяне, асуджанага, які стаіць адною нагою ў магіле, палохае думка, што наперадзе шмат яшчэ дарагіх ахвяр забярэ барацьба, а яшчэ больш сьмяротная стачка з дэспатызмам, якая, я перакананы ў тым, ня вельмі далёкая й якая залье крывёю палі й нівы нашай Бацькаўшчы-
ны, бо, на жаль, гісторыя паказала, што раскошнае дрэва свабоды патрабуе, людзкіх ахвяр.
Мне ня прыйдзецца браць удзелу ў апошняй барацьбе. Лёс прысудзіў мяне на раньнюю пагібель, і я ня ўбачу перамогі, ня буду жыць ні аднаго дня, ні гадзіны ў сьветлы час, што меў быў зрабіць, і большага ад мяне ніхто на сьвеце вымагаць ня можа.
Справа рэвалюцыйнай партыі — запаліць сабраны ўжо гарачы матэрыял, кінуць іскру ў порах і затым прыняць усе меры да таго, каб новы рух скончыўся перамогаю, а не павольным выміраньнем лепшых людзей краіны” („Полымя” № 6, чэрвень 1966 г., стар. 188).
Паліцыя знала аб арганізацыі нарадавольцаў і пры допытах дасьведчаны сьледчы ўмела падышоў да 18-гадовага юнака Рысакова, які прызнаўся ня толькі да віны, але й выдаў сваіх сяброў.
Калі прыйшло да суда, Андрэй Жалябаў і Мікалай Кібальчыч выступалі як ідэёвыя прадстаўнікі рэвалюцыі. Жалябаў — сялянскі сын, але яго манеры й выгляд нагадвалі інтэлектуала. Вучыўся ён на ўнівэрсытэце ў Адэсе, а далучыўся да забойства цара праз намову Міхайлава, які быў заангажаваны не ў адным забойстве царскіх стаўленікаў. Жалябаў даў згоду, але пад варункам, што гэта будзе яго адзіны ўдзел у забойстве, а пасьля ён адыходзіць.
М. Кібальчыч — сын праваслаўнага сьвятара. Два гады студыяваў інжынерыю і гэта-ж ім былі падрыхтаваныя бомбы на цара. Кібальчыч быў здольным студэнтам, знаў нямецкую, французскую й ангельскую мовы, студыяваў таксама мэдыцыну і, каб не тэрарыстычная дзейнасьць, ён мог быць выдатным навукоўцам, прафэсарам.
Насьледуючы Жалябава й Кібальчыча, рэшта падсудных прамаўляла ў гэтым самым духу, нават Рысакоў, якога рэлігійнасьць ніяк не сумяшчалася зь яго рэвалюцыйнай дзейнасьцю. Усё-ж на яго скоса паглядаў Жалябаў.
Жалябаў заявіў на судзе, што ён ня верыць у царскі суд і свае чыны аддае на народны суд. Ніхто з падсудных, за выняткам Рысакова, ня здрадзіў суду ніякіх тайнаў, нікога не абвінаваціў, нікога ня выдаў, а з гонарам гаварылі аб сваёй рэвалюцыйнай рабоце.
Варта яшчэ зьвярнуць увагу на той факт, што падсудныя рэпрэзэнтавалі амаль усе слаі грамадзтва. Жалябаў з сялян; Рысакоў — бядняк, студэнт; Кібальчыч — сын сьвятара, навуковец; Міхайлаў — рабочы; Пяроўская — арыстакратка; Емяльянаў, на год старэйшы за Рысакова, выхоўваўся ў дзеда, які працаваў у рускай амбасадзе ў Канстантынопалі; Гэся Гэльфан — дачка прамыслоўца, жыда. Як бачым, нягледзячы на іхняе рознае сацыяльнае паходжаньне, усе яны змагаліся за адну ідэю.
Выканаўчы Камітэт Народнай Волі 10 сакавіка напісаў адкрыты ліст цару Аляксандру III, які быў зьмешчаны ў „Літаратуры Народнай Волі”. Быў гэта вялікі ліст, у якім парушаліся праблемы штодзённага быту народаў Расеі. Былі там нараканьні й просьбы, каб вярнуць Расею на шлях нармальнага й мірнага разьвіцьця. Ліст гэты зьяўляецца важным дакумантам рэвалюцыйнага руху ў Расеі й яго чытаў новы цар, але не прыняў яго сур’ёзна.
Усіх шасьцёх суд прыгаварыў на кару сьмерці й нават няпоўналетняга Рысакова, які сазнаўся да віны й выдаў сваіх сяброў. Усе яны адмовіліся злажыць апэляцыю. Напэўна зналі, што міласьці для іх ня будзе. Толькі адтэрмінавалі на адзін год кару сьмерці Гэсі Гэльфман, жыдоўцы, якая спадзявалася дзіцяці.
Дзень перад экзэкуцыяй, вечарам 2 красавіка, прыйшлі ў камеру сьвятары, каб паспавядаць і прычасьціць сказанцаў. Пяроўская й Жалябаў адмовілі ім. Міхайлаў спавядаўся, але адмовіў прычасьця. Кібальчыч — сын сьвятара правёў болып гадзіны часу дыскутуючы спакойна са сьвятаром аб рэлігіі, але адмовіў спавядацца й прычашчацца. Толькі Рысакоў, наймалодшы й найбольш рэлігійны, а цяпер зусім заламаўшыся духова, спавядаўся й прычашчаўся.
Леў Талстой, які таксама быў народнікам, спасылаючыся на хрысьціянскія пачуцьці, пісаў цару Аляксандру III і прасіў яго дараваць жыцьцё й даць магчымасьць праступнікам выехаць у Амэрыку. Гэтым цар паказаў-бы сябе царом хрысьціянскім, які паступае як Хрыстос, плацячы забойцам свайго бацькі дабром за зло. Можна зьнішчыць рэвалюцыянераў, — пісаў Талстой, — але не ідэі вольнасьці й свабоды.
Адказ наступіў ня так хутка, толькі праз два з паловай месяца па зьнішчэньні рэвалюцыянераў. Галоўны дарадчык цара, Пабеданосцаў, даў Талстому такі адказ: „Мой Хрыстос ня ёсьць твой Хрыстос”.
3 красавіка пяцёра нарадавольцаў завісьлі на шыбеніцы, адважна гледзячы сьмерці ў вочы. Аднак не знайшлі яны глыбокага спачуваньня сярод тысячы прысутных гледачоў. I так сталася, што пасьля сьмерці Аляксандра II і яго забойцаў-рэвалюцыянераў, зламана была баявая сіла й дух Народнай Волі. Яшчэ праз пару гадоў прадаўжаліся забойствы, але без такіх лідэраў як Жалябаў, Кібальчыч, Пяроўская й Міхайлаў. Народная Воля хілілася да свайго ўпадку.
29 красавіка 1881 году новы імпэратар Аляксандар III выдаў маніфэст, у якім аб’явіў канец усялякім рэформам.
Што да беларускіх нарадавольцаў, то царскія сьмяротныя пакараньні не спынілі іхняй дзейнасьці. Мы многа ня знаем пра гэтых людзей, актыўных дзеячоў, бо яны не рэклямаваліся, але згадваюцца некаторыя прозьвішчы беларускіх студэнтаў Пецярбугскага ўнівэрсытэту: А. Марчанка, X. Ратнер і вядомы нам Ігнат Грынявіцкі. Гэтымі актывістамі, а былі напэўна й другія, быў заснаваны беларускі нацыянальны гурток Гоман з мэтай заснаваць сваю палітычную арганізацыю. У 1881 годзе былі выдадзены лістоўкі — „Лісты зь Беларусі” й „Маніфэст” ад сацыяльна-рэвалюцыйнай беларускай партыі. Аднак не была гэта партыя, а група беларускіх студэнтаў-народавольцаў, якія, як і другія групы Народнай Волі, вялі змаганьне супраць царскага самадзяржаўя.
Беларускі народны рух мала чым розьніўся ад расейскага. Быў гэта рух інтэлігенцыі, толькі з той розьніцай, што ў Расеі дамінавалі ў ім пераважна студэнты ўнівэрсытэтаў, у той час як на Беларусі ядром народнікаў была моладзь сярэдніх школаў. Моладзь гэтая ня мела адпаведнага дасьведчаньня ў прапагандысцкай дзейнасьці, чым тлумачыцца яе павольнае разьвіцьцё. Каб прысьпяшыць разьвіцьцё свае дзейнасьці, у шматлікіх гарадох Беларусі ствараліся гурткі самаасьветы. Самаасьвета праводзілася праз літаратуру суседзяў — расейцаў і палякаў. Таму беларускія гурткі карысталіся літаратурай сваіх суседзяў і, будучы зь імі ў кантакце, разам супрацоўнічалі. Маецца інфармацыя, што
на пачатку 1881 году быў навязаны кантакт фракцыі Народнай Волі пад назовам Беларускай Арганізацыі. Агульнарасейская арганізацыя Зямля й Воля (1876-1879) мела вялікі ўплыў на дзейнасьць народніцкіх гурткоў на Беларусі.
Кожны сябра арганізацыі нарадавольцаў меў права заснаваць свой гурток і весьці сваю рэвалюцыйную дзейнасьць. Такім парадкам, захадамі беларускага гуртка народавольцаў, выдаваўся на расейскай мове нелегальны часопіс гэтага самага назову — „Гоман”. Быў гэта часопіс нацыянальнага зьместу й выходзіў праўдападобна ў Пецярбургу, дзе быў цэнтар беларускай студэнцкай моладзі. Ад гэтага нумару „Гоману” знаем, што займаўся ён праблемамі нацыянальных адносін у Расеі. Пісаў пра нарастаньне рэвалюцыйнай барацьбы, пра бюракратызм дзяржаўнага апарату, пра паліцыйны прасьлед, пісаў пра ўсе тыя антыдэмакратычныя факты, якія праводзіла царская адміністрацыя на Беларусі.
Для цікавасьці чытача прывядзем выняткі з „Гоману” № 1, узятыя з кніжкі С. X. Аляксандровіча „Пуцявіны роднага слова”: „3 усіх народнасьцяў, якія ўваходзяць у склад сучаснай Расеі, лёс беларусаў, як вядома, асаблівы тым, што на іх ужо з даўніх часоў прывыклі глядзець як на некаторьі матэрыял для разнастайных экспэрымэнтаў, а не жывую народнасьць, якая здольная самастойна кіраваць сабою. Зыходзячы з гэтага пункту гледжаньня, блізкія суседзі беларусаў, карыстаючыся правам мацнейшага, рабілі над ім свае досьледы й бесцырымонна накладалі жорсткія рукі на жывы арганізм беларускай народнасьці, вырашыўшы, што яна павінна падпарадкавацца мацнейшым і асымілявацца зь імі, растварыўшыся ў вялікарускім ці польскім моры”.
Галоўная мэта, якую ставілі гоманаўцы перад беларускімі грамадзка-палітычнымі дзеячамі, даволі ясна выказана ў другім нумары „Гоману”: „Цяперашні гістарычны момант зьяўляецца найболып зручным для абуджэньня Беларусі, якая пры дружнай барацьбе нашай інтэлігенцыі перародзіцца у новае самастойнае жыцьцё й зойме месца сярод іншых фэдэрацыяў Расеі на пачатках свабоднага пагадненьня зь імі”.
Надзвычай вялікую ўвагу й пашану надавалі беларускія нарадавольцы кожнай нацыі й кожнай асобе, якім загражалі варожыя сілы. На гэта знаходзім у другім нумары „Го-
ману” за 1884 год такое асьведчаньне: „Усякая нацыя й усякая асоба ня толькі мае права, але й абавязана абараняць сваю самастойнасьць ва ўсім, што не супярэчыць разьвіцьцю чалавецтва ўвогуле й кожнай нацыі ў прыватнасьці. Усякая таму нацыя, якой-бы яна сабой не была, заслугоўвае прызнаньня яе самастойнасьці й усякую спробу з боку іншых нацый задушыць гэтую слабую суседку трэба прызнаць шкоднай, ня толькі для гэтай слабой нацыі, але й для самой прыгнятальніцы” (Узята з кнігі „Беларуская нацыя й мова”, Менск 1991, стар. 11).
С. X. Александровіч у „Пуцявінах роднага слова” піша, што два нумары „Гоману” выразна гавораць, што гэта быў не абы-які часопіс, але ворган сарганізаванай групы беларускіх рэвалюцыянераў, якія зналі чаго хацелі й на сваіх старонках разглядалі праграмна-тэарэтычныя пытаньні будучай Беларусі. Гэтыя патрыёты безупынна пратэставалі супраць палянізацыі й русыфікацыі, заклікалі беларускую інтэлігенцыю глыбей пранікнуць у масы свайго народу, вывучыць яго мову, літаратуру, вусную народную творчасьць і змагацца за правы свабоднага разьвіцьця свае нацыянальнай культуры ў сям’і славянскіх народаў.
Былі гэта нацыянальна сьвядомыя патрыёты, якія адчувалі пад сабою грунт, сваё беларускае паходжаньне й гаварылі на старонках свайго часопіса „Гоман” аб дзяржаўнасьці Беларусі.
„Гоман” у беларускай грамадзка-палітычнай думцы XIX стагодзьдзя зрадзіла патрэба жыцьця, дух часу. Ён, непадобна „Мужыцкай праўдзе” Каліноўскага, рэпрэзэнтаваў сапраўдную барацьбу беларусаў на новым этапе іхняга разьвіцьця. Часопіс „Гоман” рабіў важны ўклад у разьвіцьцё грамадзкай думкі й фарміраваньне нацыянальнай сьвядомасьці беларусаў.
Беларускія нарадавольцы, як бачым, ставілі сваёй галоўнай мэтай разьвіцьцё Беларусі як этнічнай адзінкі й яе нацыянальнае самавызначэньне пакідалі ў фэдэратыўнай сувязі з Расеяй.
Семідзесятыя годы XIX стагодзьдзя былі для беларускай рэвалюцыйнай моладзі перыядам фармаваньня свайго нацыянальнага аблічча. У гэтым напрамку працаваў Герцэн, які бараніў правы беларускага, літоўскага й украінскага наро-
даў. Ён пісаў: „Нікога ня трэба русыфікаваць ані палянізаваць (...) нікому ня трэба перашкаджаць гаварыць і думаць, вучыцца пісаць так, як хто хоча”. Герцэн адкідаў „гістарычныя правы Польшчы” на беларускія, літоўскія й украінскія землі. Ён пісаў, што „справа ня ў тым, як прылучаны часьці дзяржавы, але ў тым, ці захавалі яны самабытнасьць ці не”. Была гэта думка, ідэя, якая прызнавала права на самастойнае існаваньне тым народам, якія сілай абставін не маглі ажыцьцявіць свае нацыянальнай і дзяржаўнай самастойнасьці. Быў гэта заклік да змаганьня за свае правы.
Такую канцэпцыю падтрымаў Пётр Лаўроў, які стаяў за правы ўсіх народаў дзеля захаваньня іхняй уласнай самастойнасьці. А каб пазбыцца гранічных непаразуменьняў, прапанаваў фэдэрацыю рэспублік на аснове дэмакратычнага сацыялізму, дзе не павінна праяўляцца тэндэнцыя падпарадкаваньня адных народаў іншым народам. Ягонае выданьне „Вперёд” было папулярнае й прыязна прынятае на Беларусі. Яно адыграла ролю настаўніка як трэба служыць народу.
Выданьне „Вперёд” мела сваіх карэспандэнтаў і на Беларусі, толькі што прозьвішчаў іх ня ведаем, але ведаем што быў зьмешчаны артыкул пад загалоўкам „3 краю Паўночназаходняга”, у якім быў прадстаўлены быт прыгнечанага насельніцтва Беларусі. Лібэрман заўважае, што „большая часьць беларусаў або спалянізаваная, або зрусыфікаваная” й згубіўшы нацыянальнае пачуцьцё іх дзялілі паводле рэлігіі: праваслаўны — рускі, каталік — паляк. Ян Гласко (1855-1881), які паходзіў зь Віцебскай губэрні, у сваёй карэспадэнцыі пісаў, каб жыхары Беларусі ня ехалі ў Расею й не далучаліся да палякаў, пакідаючы свой край на волю лёсу, а засталіся на месцы, бо знаючы мясцовы быт, лягчэй можна весьці сваю справу. Я. Гласко быў карэспадэнтам і яго агульныя інфармацыі зь Беларусі зьмяшчала рэдакцыя „Вперёд”.
Бяручы пад увагу агульныя абставіны часу, беларускія нарадавольцы не хацелі адразу заяўляць незалежнасьць Беларусі, бо на гэта не адпавядалі магчымасьці, а галоўным чынам малая нацыянальная сьвядомаць народу. Сьпярша трэба было нарадавольцам далікатна падысьці да сялян і адчыніць ім вочы на існуючы стан рэчаў, а асабліва на русыфікацыю й палянізацыю Беларусі.
Усё-ж дзейнасьць нарадавольцаў не знайшла шырокай падтрымкі ў масах народаў Расеі. Асабліва забойства цара Аляксандра II мела адмоўны ўплыў на народ. Як ведама, цар з нагоды свае каранацыі ў жніўні 1856 году аб’явіў амністыю для палітычных вязьняў у краі й уцекачоў за граніцу, уключна з уцалеўшымі дзекабрыстамі, польскімі паўстанцамі 1830 году, якія знаходзіліся ў Сібіры, правёў некаторыя рэформы ў краі й паслабіў цэнзуру. Прагрэсіўныя элемэнты Расеі былі задаволеныя пачатымі рэформамі. Прафэсары й студэнты спадзяваліся атрымаць акадэмічную свабоду; пісьменьнікі — свабоду слова; нацыянальныя меншасьці глядзелі на сваю свабоду, ды нават Царква хацела вызваліцца з-пад жалезнага кантролю дзяржавы.
Гэтыя рэформы былі на пачатку дастатковымі, каб пачаць новую эпоху. Але так сталася, што цар пад націскам сваіх супрацоўнікаў змушаны быў стрымаць рэформы супраць свае добрае волі. I, нягледзячы на гэта, жыла надзея, што ўсё-ж некаторыя дадатковыя рэформы будуць уведзены ў жыцьцё, але цара забілі.
Што-ж было прычынай забойства цара-рэфарматара? Трагедыя заключалася ў тым, што царскі ўрад запозна й запавольна пачаў задавальняць дамаганьні народу, а ў канцы спыніў рэформы. Ужо ад часу Кацярыны II, а пасьля Аляксандра I, інтэлігенцыя Расеі была запазнаная з дэмакратыяй Захаду. I гэтая прага да свабоды насьпела настолькі, што не магла даўжэй чакаць. Рэвалюцыйная інтэлігенцыя дзейнічала рашуча, быццам хацела нагнаць страчаны час, не здаючы дастаткова справы з насьледзтваў свае работы. Нямала нарадавольцаў завісла на шыбеніцы, шмат саслана на катаргу ў Сібір, або пасаджана ў турму. У часе вобыску вязьняў у Варшаўскай Цытадэлі знойдзена карэспадэнцыю пісаную па-беларуску, якая пачыналася „Здарова землячок!”
Некаторыя актыўныя сябры Народнай Волі не падзялялі тэрору на самых пачатках і пакінулі рады арганізацыі. Адным зь іх быў Пляханаў, пазьнейшы шматгадовы дзеяч сацыялістычнага руху, які правёў амаль усё сваё жыцьцё на эміграцыі, змагаючыся за перабудову Расеі на дэмакратычных асновах. Так, што Народная Воля не была арганізацыяй, якая выяўляла сапраўдную й агульную народную волю.
Ужо так прынята разглядаць гісторыю тае ці іншае дзяржавы паводле тых, што стаялі на чале яе. У Расеі да XX стагодзьдзя ўладу выконвалі цары. Што праўда, мелі яны вялікую ўладу, але гэта япічэ ня значыць, што яны маглі рабіць усё, што ім падабалася. Гісторыя ўспамінае Аляксандра I і Аляксандра II як лібэральных цароў, але ў практьгчным жыцьці яны аказаліся бясьсільнымі правесьці мінімальныя дэмакратычныя рэформы, даць палёгку свайму народу, бо ў значнай меры залежалі ад сваіх памагатых, якія ўтрымоўвалі цароў дзеля выгадаў выбранай клясы. Такая сыстэма прадугледжвала, што ўнутраная палітыка Расеі ў ніякім выпадку ня зможа правесьці рэформы шляхам эвалюцыі, але можа быць дасягнута толькі пад націскам нізоў, у выніку чаго наступіць катастрофа, рэвалюцыя. У гэта верылі нарадавольцы й у гэтым напрамку працавалі.
Пасьля задушэньня царскім урадам руху нарадавольцаў яго некаторыя сябры, што засталіся некранутымі, былі заснавальнкамі новых палітычных гурткоў. Асабліва да народавольцаў была падобная партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, так званых эсэраў, якія ў беларускім нацыянальным і незалежна-дзяржаўным змаганьні пачатку XX стагодзьдзя пакінулі трывалы сьлед.
Рэформы Аляксандра II яго наступнік Аляксандар III і Мікалай II адкінулі й вярнуліся назад да царскага дэспатызму. Асабліва Аляксандар III, пад уплывам свайго дарадчыка Пабеданосцава, адкінуў канстытуцыйныя прапановы свайго бацькі, абмежаваў тыя свабоды, што раней былі дадзены й праявіў моцную нацыяналістычную палітыку русыфікацыі заходніх акраін свае імпэрыі.
Пабеданосцаў займаў пасаду пракурора Сьвяшчэннага Сынода пры Мікалаю II і не скрываў антыпатыі да парлямэнтарызму й дактрыны сувэрэннасьці народаў. Як заўзяты праціўнік дэмакратыі, называў яе „найбольшым злом нашага часу”. Яго дзейнасьць не аслабіла праціўнікаў манархіі, а толькі ўзмоцніла іхнюю варожасьць да існуючага парадку.
Усе расейскія цары ніколі не праявілі сапраўднай дэмакратыі й лібэралізму, а ўсьцяж замацоўвалі сваю дэспатычную ўладу. На ўсе вызвольныя рухі народаў, як у сябе дома, так і навонкі, яны глядзелі варожа. Калі, напрыклад, у Англіі выбухла паўстаньне Кромвэля (XVII ст.) супраць
караля, то Аляксей Міхайлавіч зьвярнуўся да эўрапэйскіх манархаў, каб распачаць сьвятую вайну супраць Кромвэля. А імпэратрыца Кацярына II (1762-1796) адмовіла прызнаць рэвалюцыйны ўрад Амэрыкі, які змагаўся за сваю дзяржаўную незалежнасьць. Пачынаючы ад Івана Каліты й канчаючы на Мікалаю II, палітыка расейскіх князёў, цароў і імпэратараў засталася нязьменнай, што ў канцы прывяло Расею да рэвалюцыі й утраты трону ў 1917 годзе.
У заключэньні можна сказаць, што ў падзеях другой паловы XIX стагодзьдзя беларусы праявілі сваю нацыянальную актыўнасьць. Хоць ня ўсе яны выбралі правільную дарогу, аднак памяць пра Кастуся Каліноўскага, Ігната Грынявіцкага й нарадавольцаў увайшла ў гісторыю Беларусі. Гэта ёсьць важны й цікавы перыяд гісторыі Беларусі, варты ўвагі беларускіх гісторыкаў.
(„Голас Часу" № 12 (3), 13(4)і 14 (5), Лёндан 1991 г.)
Алаіза Пашкевічанка — Цётка (33-я ўгодкі з дня яе сьмерці)
5 лютага г.г. мінулі 33 гады з дня сьмерці выдатнае нашае пясьняркі — піянеркі беларускіх жанчын Алаізы Папікевічанкі — Цёткі.
Нарадзілася яна 3 ліпеня 1876 г. у беднай сялянскай сям’і на Лідчыне. Сапраўднае яе прозьвіпгча Алаіза Пашкевіч. Сваё дзяцінства й юнацтва піянерка правяла ў вясковым асяродзьдзі, сярод беларускай прыроды, што мела вялікі ўплыў на пазьнейшую яе творчасьць. Без ніякай помачы з дому здолела вучыцца й скончыла Віленскую гімназію ў 1904 г., а пазьней вучыцца ў Пецярбургу на вышэйшых курсах. Да беларускага руху Цётка прыстала яшчэ будучы гімназісткай, дзе вядзе актыўную палітычна-нацыянальную працу, належачы да Беларускай рэвалюцыйнай грамады, адначасна пішучы вершы.
Зь першымі выстраламі рэвалюцыі 1905 г. Цётка сьмела выступае на арэну беларускага вызвольнага руху. У сваіх рэвалюцыйных вершах і прамовах кранае да глыбіні душы народных масаў, штурхае іх на новыя шляхі, на шляхі вызвольнай барацьбы.
Сваімі гарачымі прамовамі ў Вільні й яе ваколіцах Цётка здабывае вялікую папулярнасьць сярод працоўных, а яе імя стала ведамым ня толькі ў Віленскай акрузе, але было шырока вядомым ва ўсёй Беларусі. Яшчэ й цяпер хіба знойдуцца старыя чыгуначнікі ў Вільні, якія захавалі аб ёй сьветлыя ўспаміны аб натхнёнай, самаадданай рэвалюцыянерцы.
За свае прамовы Цётка змушана была ўцякаць ад прасьледаваньня царскай паліцыі. Удалося ёй перабрацца ў Аўстрыю, дзе паступіла на Кракаўскі, а пасьля на Львоўскі ўнівэрсытэт. Тут яна не знайшла супакою. Туга й любоў да роднага краю й свайго народу, што яна выказвае ў сваіх вершах, падламліваюць яе сілы.
Калі Цётка выйшла замуж за ліцьвіна інж. Кейрыса й зьмяніўшы прозьвішча зноў вярнулася на Бацькаўшчыну, то зноў пачала кіпучую работу. Мы бачым яе як рэдактара часопісу для моладзі „Лучынка” й як супрацоўніцу газэты „Наша ніва”, і як аўтарку першае чытанкі для дзяцей, і як арганізатарку першай беларускай школы ў Вільні, і як няўтомную грамадзкую дзяячку. Змучаная выгнаньнем, сілы яе падупадаюць, але працы яна не пакідае.
Пачынаецца вайна. Цётка працуе сярод раненых жаўнераў у шпіталі ў Новай Вілейцы, а калі выбухла эпідэмія тыфу, яна сьпяшыць на вёску, каб ратаваць сваіх людзей, якія бяз лекаў і помачы гінулі як мухі. У сваім родным кутку на Лідчыне яна заразілася гэтай страшнай хваробай — тыфам і памерла 5 лютага 1916 г. зусім яшчэ маладой жанчынай. Пахавана яна ў Старым Двары, у сваёй роднай вёсцы недалёка Ліды.
У Беларусі рэвалюцыя 1905 г. разам з сацыяльнымі лёзунгамі нясла на сваіх хвалях і магутны нацыянальны ўздым. Беларуская рэвалюцыйная грамада вяла шырокую падрьіхтоўку да рэвалюцыйных выступленьняў сярод сялянаў і работнікаў. У гэтыя гарачыя дні Цётка з усім сваім юнацкім запалам аддаецца грамадзкай працы. У 1905 г. выходзіць маленькі зборнік вершаў Цёткі пад назовам „Хрэст на свабоду”. Назоў зборніка выясьняе першы верш пад такім-жа загалоўкам, у якім апісваюцца падзеі 9 лютага 1905 г. у Пецярбургу. Расстрэлы рабочых, якія ішлі на чале са сьвятаром Гапонам прасіць ласкі цара й былі першым „Хрэстам на свабоду”.
Пралілася першая кроў. 3 таго часу па ўсіх гарадох пачаліся дэманстрацыі. Народнае змаганьне яна ўяўляла як усхваляванае мора. Бой, у які ідуць народныя масы, „вякамі жджэцца”, пясьнярка ў паэтычным захапленьні, упоеная змаганьнем, лічыць вялікім пічасьцем згінуць у гэтым баі („Мора”). Але хвалі рэвалюцыі хутка ападаюць. Наступае чорная рэакцыя, якая выглядае з настрояў пясьняркі. У вершы „Небывалыя часы” маюцца жудасьці гэтае рэакцыі, ад якіх „песьні нямеюць”.
Будучы на чужыне, сум выклікае ня раз цяжкія хвіліны глыбокай духовай дэпрэсіі („3 чужыны”). Але сум гэты ня выкліканы сьвядомасьцю ўтраты асабістага толькі шчасьця, яго крыніца — з псыхічнай структуры Цёткі. Зусім слуіпна піша аб гэтым Антон Навіна: „Ня страх сьмерці, ня боязьнь утраты ўцехаў жыцьця становяцца трагедыяй душы Цёткі, яе буйны тэмпэрамант кіруецца толькі ў чыста-грамадзкім кірунку, і сьмерць і хвароба мучаць пясьнярку таму, што яна чуе ўтрату сіл да працы”. Верш „Mae думкі” найяскравей пацьвярджае вышэйсказанае. Пясьнярка хоча ператварыцца ў стыхійныя сілы, стацца агнём, ветрам, хваляй, быстрай рэчкай, каб усюды памагаць, каб даць людзям болып сьвятла чым дае сонца, бо яно ўсё-ж далёка ад зямлі („Mae думкі”). Змагарны дух Цёткі незламаны, ён моцны да канца яе жыцьця. Словамі нагадваючымі ўдары молата яна ўлівае веру ў душу беларуса.
Нешта блізкае з Багушэвічам у Цёткі, танальнасьць ейнае творчасьці. Зборнік яе вершаў „Скрыпка беларуская” — адказ на ягоны „Смык беларускі”, аб чым выразна зазначае сама Цётка.
Так абарваліся струны ліры пясьняркі барацьбы. Але вера яе, што песьня ўстане „з стотысячнай сілай” („Грайка”) збылася. I не жалейкі скруцілі яе нашчадкі ў нашай літаратуры, а выклікалі няўміручае беларускае мастацтва слова.
(„Аб'еднаньне” № 2(11), Лёндан, 1949 г.).
,А сэрца ўсё імкнецца да бацькаўскага краю...”
Пад такім загалоўкам выйшла ў мінулым 1991 годзе ў Менску ў выдавецтве „Мастацкая літаратура”, кніжка вядомага беларускага краязнаўцы Генадзя Каханоўскага. Па
сваім аб’ёме кніжка невялікая, усяго 75 страніц, але па сваім зьместу вельмі багатая й цікавая. Прысьвяціў яе аўтар Максіму Багдановічу з нагоды дзьвюх гадавінаў.
Шмат дзе ў мінулым годзе на Беларусі й за яе межамі беларусы ўшаноўвалі добрую памяць Максіма Багдановіча — пачынальніка беларускай клясычнай паэзіі — акадэміямі, мастацкімі выступамі, канцэртамі й т.п. Багдановічаўскі юбілей ушанаваны быў нават у будынку Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў 4 лістапада. Слова пра паэта сказаў Генадзь Бураўкін, сталы прадстаўнік Беларускай місіі пры ААН.
А паважаны Генадзь Каханоўскі, як жыхар Маладзечна, знаючы, што М. Багдановіч правёў у 1911 годзе нейкі час на Маладзечаншчыне, рашыў адшукаць ягонае месца пражываньня. Адгэтуль пачынаюцца ў кніжцы Г. Каханоўскага ня толькі пошукі месцазнаходжаньня Максіма ў летку 1911 году, дзе ён пісаў свае беларускія вершы, але ўспамінаюцца шматлікія прозьвішчы людзей, якія нешта зналі, чулі, або мелі нейкую сувязь з Максімам Багдановічам. Згадваюцца й тагачасныя абставіны, знаёмства зь Беларусьсю, яе культурнымі дзеячамі й культурнымі нацыянальнымі знаходкамі, якія зрабілі свой уплыў на творчасьць маладога паэта.
Як зазначана ў кніжцы, „аўтар на аснове архіўных знаходак — а гэта ўспаміны сучасьнікаў, лісты нашаніўцаў і бацькі паэта, паэта да знаёмых Максіма —‘ узнаўляе бадай самы плённы, так званы ракуцёўшчынскі, перыяд творчасьці паэта. Выданьне падрыхтавана да 80-годзьдзя сустрэчы Максіма Багдановіча зь Беларусьсю й 100-годзьдзя з дня нараджэньня”.
Цікавая кніжка па сваіх знаходках і гэтым зьяўляецца яна яшчэ адным укладам у скарбніцу беларускай культуры, за што беларуская грамадзкасьць павінна быць удзячная аўтару.
(„Голас Часу’’ № 17(2), Лёндан 1992 г.).
Слуцкая Абарона
Гісторыя станаўленьня беларускай дзяржаўнасьці мае не адно збройнае выступленьне. Але адным з найбольшых і найлепш сарганізаваных была Слуцкая Абарона ў лістападзе 1920 году.
Горад Слуцк мае старую й багатую гісторыю. Першы ўспамін аб ім датуецца 1116 годам, калі менскі князь Глеб напаў на дрыгавічоў. На Слуцкае княства нападалі й кіеўскія князі, пакуль яно не ўвайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага ў XIII стагодзьдзі. Няраз нападалі на Слуцк манголы-татары, пакідаючы па сабе руіны, але за кожным разам Слуцк адбудоўваўся.
На пачатку XV і XVI стагодзьдзяў у Слуцку праводзілася будоўля замкаў і горад стаўся магутным абаронным пунктам. Але ў жыцьці Слуцка важна згадаць два знакамітыя здарэньні, якія спрычыніліся да папулярнасьці гэтага горада. Гэта Слуцкая гімназія, якая была заложана ў 1630 годзе й манафактура персідскіх паясоў, якая існавала ў 16701705 гадох (сёньня „слуцкія паясы” знайсьці можна ў некаторых музеях сьвету).
Тут трэба яшчэ дадаць, што дзякуючы ўраджайнай глебе, сяляне Случчыны жылі заможна й таму пасылалі сваіх дзяцей у гімназію. Асабліва са Слуцкай гімназіі выйшла многа сьвядомых беларусаў, якія ў нацыянальна-культурным і палітычным жыцьці Беларусі адыгралі важную ролю.
У часе расейскай рэвалюцыі 1905 году ў Слуцку былі забастоўкі сярод старэйшых клясаў гімназіі. А ў рэвалюцыю 1917 году Случчына была першай, дзе ўлада апынулася ў руках сьведамага беларускага нацыянальнага актыву. Калі ў Менску аб’явілі незалежнасьць Беларусі Актам 25 сакавіка 1918 году, то ў Слуцку дзейнічаў ужо Беларускі Нацыянальны Камітэт і выходзіла газэта „Родны край”.
Як бачым, Слуцк рана заняў вядучую ролю ў асьвеце й таму Случчына сталася нацыянальна найбольш сьвядомай правінцыяй Беларусі, якая дала найбольш беларускіх паэтаў і пісьменьнікаў — рупліўцаў на ніве адраджэньня дзяржавы.
У выніку рэвалюцыі 1917 году ў Расеі, якая перакінулася часткова ў Нямеччыну, восеньню 1918 году пачалося адступленьне нямецкай арміі на ўсходнім фронце. 15 сьнежня ў Слуцк прыйшлі бальшавікі й выдалі Загад № 1, у якім было сказана: „Уся грамадзкая ўлада ў горадзе й павеце пераходзіць да рэўкома. Камітэт загадвае насельніцтву гораду й павету захоўваць паўнейшы спакой і парадак і папераджае, што ўсякія бясчынствы, грабяжы й контррэва-
люцыйныя выступленьні, адкуль-бы яны не выходзілі, будуць зьнішчаны па ўсёй строгасьці законаў рэвалюцыйнага часу аж да расстрэлу”.
Такі загад-прыказ не спалохаў случчакоў, а сарганізаваны бальшавікамі вясной 1919 году ў Слуцку „Сводный Слуцкнй Батальон”, беларускі нацыянальны актыў моўна й збройна апанаваў яго й спыніў балыпавіцкую дзейнасьць.
8 чэрвеня 1919 году на Случчыну прыйшлі польскія войскі Пілсудскага. Палякі, падобна бальшавікам, не прызналі беларускай нацыянальнай ідэі й аднасіліся да яе варожа, не даючы беларусам магчымасьці ўзмоцніцца. Такі стан трываў год часу.
Балыпавіцкі наступ на Варшаву ў ліпені 1920 году меў вялікі посьпех і гэта надта падбадзёрыла бальшавіцкіх актывістаў, якія зь першых дзён свае акупацыі Случчыны павялі наступ супраць нацыянальна сьвядомых беларусаў, якія не ішлі на супрацоўніцтва зь імі. Тады-ж камуністы ліквідавалі беларускія ўстановы, а іх актыўных дзеячоў, як П. Жаўрыд і іншыя, арыштоўвалі й вывозілі.
Раптоўнае й неспадзяванае паражэньне Чырвонай Арміі пад Варшавай у палове жніўня 1920 году й яе панічнае адступленьне змусіла бальшавікоў пакінуць Случчыну. У гэты пераломны момант з савецкай турмы ўцёк П. Жаўрыд і вярнуўся ў Слуцк, дзе аднавіў дзейнасьць Беларускага Нацыянальнага Камітэту. Камітэт разгарнуў працу й у першую чаргу ўзяўся за арганізацыю беларускай міліцыі, у якую ўступіла 500 чалавек — ядро будучай арміі.
Адступіўшых са Случчыны бальшавікоў заступіла войска Пілсудскага. Як ранёй так і цяпер беларуская нацыянальна-арганізацыйная дзейнасьць не падабалася палякам і яны праз свае інтрыгі адсунулі зь Беларускага Нацыянальнага Камітэту Паўла Жаўрыда, а на яго месца пасадзілі палянафіля д-ра Паўлюкевіча й далі яму на дапамогу дугога палянафіля Алексюка. Гордыя сваёй перамогай гэтым разам палякі аказаліся на Беларусі больш нахабнымі, чым бальшавікі. Яны ўжо не гаварылі аб прынцыпе самавызначэньня, або фэдэрацыі Літвы, Беларусі й Украіны, але дыктавалі свае ўмовы балыпавікам.
У хуткім часе ваенныя падзеі на фронце склаліся так, што 12 кастрычніка 1920 году палякі й бальшавікі падпіса-
лі дагавор аб перамір’і, намецілі дэмаркацыйную лінію Кіевічы — Лань і неспадзявана прызналі незалежнасьць Украіны й Беларусі. „Трывалыя, ганаровыя, на ўзаемным даверы перагаворы”, што было зазначана на самым пачатку польска-бальшавіцкай дамоўленасьці, распачаліся 18 кастрычніка ў Рызе. Пастаноўлена было адступіць бальшавіцкай і польскай арміям ня менш як 15 кілямэтраў ад дэмаркацыйнай лініі. Такім парадкам утварылася зона шырынёй 30 кілямэтраў, у якой апынуўся горад Слуцк.
Апынуўшыся ў нэйтральнай зоне, асабліва інтэлігенцыя, моладзь і вайскоўцы, якіх на Случчыне налічвалася болып за 300 афіцэраў розных рангаў і зброі, пачалі выказваць рашучасьць супраць акупантаў. Нават слуцкі „хлоп” і „мужык”, якіх акупацыйная бяда хоць мучыла, але й вучыла, пачалі разумець, што ніхто ім паратунку не прынясе, зь няволі ня вызваліць, свабоды ня дасьць, а яе трэба дабівацца самым, сваімі собскімі сіламі й самі ўзяліся за работу.
Захадамі Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Слуцк на 14 лістапада 1920 году скліканы быў Зьезд Случчыны, каб народ сам рашыў свой лёс. На зьезд прыбыло 107 дэлегатаў ад Слуцка й 15 паветаў, а сярод іх прадстаўнікі ад Беларускай Нацыянальнай Рады, ад Найвышэйшай Рады й нават афіцэры ад генэрала Булак-Балаховіча.
Гэтым разам палякі не перашкаджалі беларусам у іхняй дзейнасьці таму, што ў выніку іхняга дагавору з бальшавікамі ад 12 кастрычніка Случчына мела адысьці да саветаў, а фактычна была зонай нейтральнай. Па-другое, усякія бунты на савецкай тэрыторыі давалі палякам лепшы шанс выйгрышу на мірных перагаворах у Рызе.
Зьезд Случчыны, які адбыўся ў вялікім доме памешчыка Э. Вайніловіча, неадкладна адсунуў ад кіраўніцтва Нацыянальным Камітэтам Паўлюкевіча й усю ўладу перадаў у рукі беларускіх незалежнікаў — эсэраў. На старшыню Зьезду выбралі Васіля Русака, а на заступніка— судзьдзю Уладзіміра Пракулевіча. У кіраўніцтва Рады Случчыны выбралі 17 чалавек на чале з У. Пракулевічам. Зьед праходзіў у патрыятычным духу, аб чым сьведчыць наступная рэзалюцыя: „Першы Беларускі Зьезд Случчыны, скліканы ў ліку 107 асобаў, вітае Найвышэйшую Раду Беларускай Народнай Pac-
публікі й заяўляе, што ўсе свае сілы аддасьць на адбудову Бацькаўшчыны, катэгарычна пратэстуе супраць заняцьця нашай Бацькаўшчыны чужацкімі й самазванымі савецкімі ўладамі. Хай жыве Вольная, Незалежная Народная Беларуская Рэспубліка ў яе этнаграфічных межах”.
Пасьля заканчэньня Зьезду Рада Случчыны стала часовым урадам Случчыны і адразу прыступіла да арганізацыі збройных сілаў. Праз тыдзень часу, 21 лістапада, Рада Случчыны выдала Дэклярацыю, у якой гаварылася аб незалежнасьці Беларусі й „у выніку патрэбы сілаю ружжа, нягледзячы на лічэбную перавагу ворага, думаючы, што наша справа — справа праўдзівая, а праўда заўсёды закрасуе”.
Словы напісаныя на паперы случчакі прадэманстравалі чынам. На заклік Рады Случчыны адгукнуліся амаль усе маладыя й старыя, а нават жанчыны аказалі дапамогу. За пару дзён створаны быў 1-шы Беларускі Слуцкі полк пад камандай П. Чайкі, які ў свой час працаваў у Генеральным Штабе расейскай арміі. Адначасна створана 2-гі Беларускі Грозаўскі полк пад камандай Семенюка (у лютым 1920 г. Семянюк камандаваў 1-ым Беларускім партызанскім атрадам).
3 гэтых трох палкоў стварылася 1-я Беларуская брыгада на чале з капітанам Анціповічам. Да случчакоў пачалі далучацца некаторыя групы партызан, якія раней ваявалі з акупантамі.
Работай Слуцкай Абароны кіраваў Галоўны Штаб. Брыгада была падзелена на палкі, батальёны, роты, мела конны атрад, табар і сваю зброевую майстэрню. Пры штабе брыгады створаны быў асобны атрад з двух ротаў, ваенны суд, палявы шпіталь, дзейнічала разьведка й контрразьведка. У параўнаньні да другіх беларускіх збройных выступленьняў Слуцкая Абарона адзначалася дасканалай арганізацыяй, што сьведчыць аб яе вопытным кіраўніцтве, якое прадбачвала збройнае змаганьне на даўжэйшы час.
Першыя баі случчакоў з рэгулярнымі сіламі Чырвонай Арміі пачаліся 26-27 лістапада й неўзабаве ўтварыўся фронт на нейкіх 100 кілямэтраў. Ня буду апісваць баі случчакоў з Чырвонай Арміяй, але скажу, што -з-за недахопу зброі й амуніцыі й пры пераважаючых сілах рэгулярнай арміі праціўніка случчакі змушаны былі 31 сьнежня 1920 году пе-
райсьці за раку Лань, дзе ў ваколіцы вёскі Сіняўка іх раззброілі палякі. Але некаторыя случчакі не здалі ружжа й прадаўжалі барацьбу з чэкістамі аж да 1929 году.
Калі наблізіўся канец збройнага чыну случчакоў, зь ім і будучыня Беларусі выглядала трагічна. Беларуская газэта „Змаганьне” ад 10 сьнежня 1920 году пісала: „Цяпер надышоў час, калі Беларуская Рэспубліка ня можа больш існаваць без сваёй беларускай арміі, якая толькі адна можа зразумець правільныя справы перадавога беларускага народу й несьці ўнутраную й зьнешнюю ахову Беларускай Рэспубліцы”.
Случчакі змагаліся й паміралі на полі бою за вольнасьць і незалежнасьць Беларусі й нават у крытычны час не пайшлі на ніякія кампрамісы. Сваім чынам случчакі адкрылі новую страніцу збройнага змаганьня ў гісторыі беларускага народу за вольнасьць і незалежнасьць. Яны паказалі сваю стойкасьць, салідарнасьць, маральную сілу, ахвярнасьць і арганічную ненавісьць на акупанта-наездніка.
Адзін з удзельнікаў Слуцкай Абароны А. Кабычкін так успамінае тыя дні: „Мне даводзілася быць сьведкам збройнай барацьбы розных партызанскіх аддзелаў на Украіне, але нідзе я ня бачыў гэтакага запалу як у Слуцкіх Паўстанцаў. Гэта была, бадай, адзіная ў сьвеце вайсковая фармацыя, якая нічога ня брала ў насельніцтва й не рабіла ніякіх рэквізыцыяў. Зрэшты ў гэтым не было й патрэбы, бо ўсё патрэбнае для войска, як фураж, прадукты, а нават вопратку сяляне самі добраахвотна прывозілі ў Семежава. (...) Трэба было бачыць, як, амаль штодня, цягнуліся абозы ў Семежава (часта зь белчырвона-белым сьцягам на першым возе) з усім патрэбным для паўстанцаў, каб належна зразумець, зь якой любоўю й ахвярнасьцю адносілася насельніцтва да свайго вызвольнага войска” („Вызвольныя шляхі”, Кліўленд 1965, стар. 45).
Уся Беларусь выказала шчырыя сымпатыі й пакладала вялікія надзеі на збройны чын случчакоў. У довад свайго патрыятызму жанчыны запісваліся ў Чырвоны Крыж, шылі вопратку й прыслалі сьцяг з прыгожа вышытай Пагоняй і надпісам: „Тым, што паўсталі й пайшлі паміраць, каб жыла Беларусь”.
Будучыня членаў Слуцкай Рады й афіцэраў Слуцкай Абароны склалася трагічна. Тыя, што засталіся на Случчыне,
былі арыштаваны бальшавікамі й сасланы ў лягеры. Некаторых случчакоў палякі выдалі бальшавікам неафіцыйна. Заняўшы Заходнюю Беларусь у 1939 годзе НКУС арыштоўваў удзельнікаў „Слуцкага мяцяжу”. Тут успомнім некаторыя прозьвішчы членаў Слуцкай Рады й камандзіраў, якія загінулі трагічна:
— Павал Жаўрыд — камісар Найвышэйшай Рады Народнай Рэспублікі ў Слуцкім павеце ў 1920 годзе. Расстраляны ў Менскім ГПУ ў 1925 г.
— Уладзімір Пракулевіч — загінуў у ГУЛАГу.
— Юры Лістапад — сябра Рады Случчыны. Двойчы арыштаваны й суджаны. Загінуў у ГУЛАГу.
— Юліян Сасноўскі — сябра Рады Случчыны, скончыў жыцьцё ў Полыпчы ад польскай двойкі.
— капітан Анціповіч — сябра Рады Случчыны. Выдадзены польскімі ўладамі бальшавікам, расстраляны.
— палкоўнік Гаўрыловіч — загінуў у ГУЛАГу.
— капітан Самусевіч — выдадзены польскімі ўладамі бальшавікам, расстраляны.
— паручнік Бранявіцкі — забіты агентамі НКУС у Заходняй Беларусі.
— штабс-капітан Сокал-Кутылоўскі — пасьля заканчэньня Другой Сусьветнай вайны выдадзены з Заходняй Нямеччыны камуністам і пасаджаны ў ГУЛАГ. У часе амністыі быў выпушчаны на волю.
— Васіль Русак — старшыня Першага Зьезду Случчыны, пасьля паражэньня Слуцкай Абароны эміграваў у Чэхаславакію. Пасьля заканчэньня Другой Сусьветнай вайны перададзены чэшскімі камуністамі ў СССР, дзе яго спаткала сьмерць.
Як бачым, камуністы разьлічваліся амаль з усімі ўдзельнікамі Слуцкай Абароны, каго толькі маглі злавіць у свае рукі.
Пасьля развалу СССР, калі Беларусь прыняла форму незалежнай дзяржавы, сярод дэмакратычных і навуковых колаў Рэспублікі адзначаліся, першы раз за 72 гады, угодкі Слуцкай Абароны. Прайшло гэта сьвяткаваньне пад крытыкай камуністаў і перашкодамі, а дзе й з забаронай. Аднак пачатак быў зроблены. У мінулым годзе ўгодкі Слуцкай Абароны ўшаноўваліся болып урачыста, але таксама не абышлося без шыканаў з боку камуністаў і некаторай адміністрацыі.
Будзем бачыць як у гэтым годзе пры першым прэзыдэнце Беларусі будзе аддадзена пашана тым беларусам, якія змагаліся й паміралі, каб жыла Вольная і Незалежная Беларусь!
(„Голас Часу” № 33 (6), Лёндан 1994 г.).
Старая песьня неаджытай гамы
У мінулым годзе ў „Бібліятэцы газэты «Голас Гадзімы»” выйшла кніжачка доктара юрыдычных навук прафэсара Вадзіма Круталевіча „Станаўленьне дзяржаўнасьці. Да 70-годзьдзя абвяшчэньня БССР” (Менск 1989).
На тэму беларускай савецкай дзяржаўнасьці пісаў вышэйзгаданы аўтар даволі часта. Але гэтым разам, у часе ажыўленай галоснасьці й перабудовы, калі нават у савецкіх школах студэнты не здавалі экзаменаў па гісторыі, то ў В. Круталевіча гісторыя станаўленьня беларускай дзяржаўнасьці мала чым зьмянілася ад яго папярэдніх публікацыяў.
Ня будзем разглядаць тут зьмест усяе гэтае кніжачкі, бо на гэта спатрэбіцца многа часу й месца, аднак зьвернем увагу на яе заканчэньне, на перадапошнюю й апошнюю старонкі, што там аўтар піша. А піша ён, між іншым, аб нацыянальна-тэрытарыяльным разьмежаваньні БССР і РСФСР, якое быццам не ўдалося зрабіць у 1919 годзе. Але факты сьведчаць, што ў часе тварэньня БССР было сказана, што тэрыторыя рэспублікі павінна складацца зь пяці губэрняў: Гродзенскай, Менскай, Магілёўскай, Віцебскай і Смаленскай. I гэтыя пяць этнічна беларускія губэрні мелі ўвайсьці ў склад тагачаснай БССР згодна гістарычнаму мінуламу.
Толькі праз махінацыі партыйнага кіраўніцтва ў Маскве, якое не дало магчымасьці ажыцьцявіцца БССР, за яе плячыма ў лютым 1919 году створана была Літ-Бел. (Літоўска-Беларуская Рэспубліка) і як на сьмех увялі ў яе ўрад аднаго беларуса — А. Чарвякова. Такім парадкам і правам забраныя былі ад БССР Магілёўская, Віцебская й Смаленская губэрні й далучаны да Расеі.
Такога роду дзеяньне не было ўчыненае беларусамі, а была гэта работа РКП(б), якая звузіла тэрыторыю Беларусі да няпоўных шасьці паветаў былой Менскай губэрні з насельніцтвам 1,5 мільёна душ. Цэнтральнае Бюро КП(б)Б, якое
кантралявала Масква, забараняла членам рэспубліканскай партыйнай арганізацыі ставіць і абмяркоўваць пытаньні межаў Беларусі.
Толькі на пачатку НЭПу беларусы пачалі дамагацца вяртаньня. свае тэрыторыі і справа беларускай граніцы на ўсходзе выклікала барацьбу Менска з партыйнымі арганізацыямі Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губэрняў, якія былі абстаўленыя людзьмі даверанымі ЦК РКП(б). I толькі дзеля таго, што ў 1922 годзе ўтворана была фэдэрацыя — СССР, таму, каб пабольшыць куртатую Беларусь, далучылі да яе некаторыя ўсходнія правінцыі.
У 1924-1926 гадох, як піша В. Круталевіч, Магілёўская й Віцебская губэрні былі вернуты БССР. Вярнулі іх 3 сакавіка 1924 году, a 6 сьнежня 1926 году далучылі да Беларусі Гомель і Рэчыцу.
Аднак Смаленшчына з горадам Смаленскам, якія ў 1919 годзе ўваходзілі ў склад Беларускай ССР, а Смаленск быў яе першай сталіцай, па сёньняшні дзень засталіся пры Расеі. I такі факт В. Круталевіч называе „актам вялікага гістарычнага значэньня, сьведчаньнем дзейнасьці абвешчанага Кастрычніцкай рэвалюцыяй права нацый на свабоднае самавызначэньне”. Тут ніякага „свабоднага самавызначэньня” не было. Ніхто нікога не пытаў. Усё рабілася на вярхох, за плячыма народу, а толькі гаварылася, што з волі народу.
Вадзім Круталевіч ведае добра, што Смаленшчына — старадаўняя беларуская зямля й захоп яе сілай Масквою не павінен замоўчвацца. Права на сваю тэрыторыю, як і „права нацый на свабоднае самавызначэньне”, аб чым пісаў Ленін у лістападзе 1917 году ў сваёй „Дэклярацыі правоў народаў Расеі”, павінны быць гарантаваны. Нават „Беларуская савецкая энцыкляпэдыя” ня бачыць розьніцы паміж полацкімі й смаленскімі крывічамі.
Далей аўтар піша, што „ў 1939 годзе была выпраўлена гістарычная несправядлівасьць. Заходняя Беларусь увайшла ў склад БССР”. А хто-ж учыніў гэтую несправядлівасьць, калі не Маскваз Варшавайу 1920-1921 гадох у Рызей назвалі гэта „слушна й справядліва, ня выказаўшы ніякай агрэсыўнасьці”.
Наступна аўтар піша, што заключаны ў 1945 годзе дагавор паміж СССР і ПНР вызначыў савецка-польскую грані-
цу. I тут „з выпраўленай гістарычнай несправядлівасьці” ў 1939 годзе, у 1945 годзе Сталін аддаў Польшчы Беласточчыну. Гэтым была зроблена яшчэ адна новая несправядлівасьць, за якую гадамі церпяць беларусы Беласточчыны й Бельшчыны ад зьнявагаў палякаў. Сталін аддаў Полыпчы гэтыя беларускія землі, каб прымірыць грамадзкую думку палякаў, якія не былі прыхільныя да камунізму.
Сёньня ў Польшчы няма камуністычнай улады, а Беласточчына й Бельшчына засталіся пры Польшчы. Камуністы на Крамлі рэзалі жывое цела народаў, гандлюючы іхняй тэрыторыяй і за гэта маюць сёньня ня толькі непаразуменьні, але й праліцьцё крыві, бо ўсё гэта рабілася ня з волі народаў, а за плячыма народаў дзеля сваіх імпэрскіх мэтаў.
Згадвае В. Круталевіч у сваёй кніжцы й аб амністыі для беларускіх нацыянальных антысавецкіх арганізацыяў, членаў Вялікай Беларускай Рады, Найвышэйшай Рады, Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі, Беларускай Вайсковай Камісіі й інш. А згадвае ён гэтую прапагандысцкую амністыю так: „Савецкая ўлада не закрыла дарогу да ўдзелу ў сацыялістычным узнаўленьні тым, хто прызнаўшы свае памылкі, зразумеўшы бэспэрспэктыўнасьць далейшай барацьбы, гатоў быў справай даказаць ляяльныя адносіны да новага ладу. Выяўленьнем гэтай гуманнай палітыкі зьяўлялася аб’яўленьне прэзыдэнтамі ЦВК СССР і ЦВК БССР 11 ліпеня 1923 года „Амністыі з нагоды трэцяй гадавіны вызваленьня горада Мінска ад белапалякаў”.
Некаторыя беларусы з вышэйшых устаноў паверылі ў балыпавіцкую амністыю, „гуманную палітыку”, як гэта называе Вадзім Круталевіч, і вярнуліся на Беларусь, каб „справай даказаць ляяльныя адносіны да новага ладу”. Але, як неўзабаве выявілася, людзі гэтыя былі правакацыйна сьцягнуты на Беларусь і зьнішчаны Масквой як „ворагі народу”, „нацдэмы”, „шпіёны” й т.п. Аб такіх рэчах, на жаль, В. Круталевіч маўчыць.
Таксама, пасьля апошняй вайны, была аб’яўлена амністыя й некаторыя беларусы, што апынуліся на Захадзе, паверылі ў яе й паехалі на „Радзіму”. Але замест папасьці на сапраўдную радзіму, папалі ў Казахстан, пад кітайскую граніцу й Бог ведае куды.
У кніжцы В. Круталевіча такія рэчы не ўспамінаюцца й не згадваюцца такія факты, калі ў 1918-1920 гадох Ленін аддаваў Беларусь палякам аж па Бярэзіну. Нават у часе пераможнага паходу Чырвонай Арміі на Варшаву ў 1920 годзе ў тэлеграме Леніна да польскага камуніста Уншліхта гаварылася: „Мы вельмі ўрачыста дэкляруем і гарантуем польскім рабочым і сялянам, што граніца будзе праведзена далей на ўсход ад тае, якую даюць Керзан і Антанта”.
Падпісваючы 12 ліпеня 1920 году дагавор зь незалежнай Літвой, Ленін аддаваў ёй Вільню, Аўгустова, Ашмяны, Паставы, Браслаў і Ліду. Аб гэтых падарунках Леніна й ягоных памагатых, якія гандлявалі тэрыторыяй Беларусі, Вадзім Круталевіч таксама маўчыць.
У студзені 1919 году на адным з паседжаньняў Цэнтральнага Бюро КП(б)Б А. Ф. Мясьнікоў прызнаўся: „Мы сперва заявнлн категорнческнй протнв республнкн”. Аб гэтым пазьней пісаў В. Г. Кнорын: „І-шы зьезд КП(б)Б у сьнежні 1918 году, абвяшчаючы БССР, перад усім апіраўся на (...) пэрспэктыве перасоўваньня савецкай улады на Захад. (...) Задзіночаньне працоўных масаў Беларусі для далейшага змаганьня за сьветавую пралетарскую рэвалюцыю супраць капіталістаў і памешчыкаў — вось гэта лёзунг і першае заданьне БССР 1 студзеня 1919 г.”
Такія вядучыя бальшавіцкія рэвалюцыянеры на Беларусі як Мясьнікоў, Кнорын, Калмановіч і іншыя востра выступалі супраць станаўленьня беларускай савецкай дзяржаўнасьці.
Беларусы няраз пратэставалі супраць палітычных і тэрытарыяльных зьменаў, якія рабілі бальшавікі на Беларус і, выкарыстоўваючы беларускі нацыяналізм дзеля сваіх экспансыўных намераў. Бьіла нават выслана дэлегацыя ў Маскву да Леніна, але ён адмовіў просьбе беларусаў. Беларускі Камісарыят часта пападаў пад рэпрэсіі за тое, што займаецца тэрытарыяльнымі пытаньнямі.
Найбольш непрыемнасьцяў меў Зьмітрок Жылуновіч са сваёю групай за ўпорыстую дзейнасьць. Гэтыя людзі няраз абвінавачваліся як агенты польскага імпэрыялізму, як верхаводы беларускіх нацыяналістаў, ворагі народу, якія пралезьлі ў партыю й т.п. А былі яны ў сапраўднасьці камуністы, але няменш і шчырыя патрыёты, якія абара-
нялі свае нацыянальныя й дзяржаўныя інтарэсы, за што заплацілі сваёй галавой.
Трэба сказаць праўду, што ад пачатку Кастрычніцкай рэвалюцыі камуністычная партыя на чале зь Ленінам не дапушчала беларусаў да кіраўніцтва на Беларусі. Галоўную ролю ўрадаваньня ў ёй выконвалі заўзятыя ворагі беларускасьці: Мясьнікоў — армянін, Кнорын і Ляндэр — патомкі інфляндзкіх немцаў, ды маса расейцаў і палякаў — камуністаў. Гэта былі давераныя людзі ў Маскве.
I пачынаючы ад прыходу бальіпавікоў да ўлады, гэтымі людзьмі, і пасьля іх, вялася прапаганда, што быццам на Беларусі ніколі нічога не было акрамя ўціску, галоты, сьлёз і ўсякага няшчасьця, толькі Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла Беларусь, беларусаў і стварыла ім „незалежную дзяржаву БССР”.
Заканчвае сваю кніжку В. Круталевіч так: „Жыцьцё ідзе наперад. Вопыт гісторыі дапамагае болып бачыць сучасныя праблемы й пэрспэктывы далейшага разьвіцьця, ацаніць дасягнутае ў ходзе нацыянальных адносін, недахопы існуючых прававых форм. Публічнасьць, плюралізм думак, супастаўленьне розных пунктаў гледжаньня садзейнічаюць усебаковаму аналізу рэчаіснасьці, пошукам шляхоў пераадоленьня супярэчнасьцей, умацаваньня савецкай фэдэрацыі”.
Так, жыцьцё ідзе наперад, галоснасьць ідзе наперад, перабудова, хоць павольна, але ідзе наперад, прызнаючыся да зробленых памылак у мінулым. Толькі каля такіх рэчаў праходзіць глуха Вадзім Круталевіч, быццам яны яго не датычаць. Ён надалей бачыць збаўленьне Беларусі й умацаваньне савецкай фэдэрацыі ў Кастрычніцкай рэвалюцыі, у той рэвалюцыі, якой сьвяткаваньне ў мінулым годзе збайкатавалі некаторыя савецкія рэспублікі, не гаворачы аб іншых дзяржавах савецкага блёку, што ўжо парвалі зь ідэалёгіяй Кастрычніцкай рэвалюцыі. I гэта раней ці пазьней наступіць у Савецкім Саюзе.
Ці шаноўны Круталевіч ня бачыць, што гэтая Кастрычніцкая рэвалюцыя зрабіла з Беларусі расейскую калёнію? „ЛіМ” ад 26 студзеня 1990 году піша: „Чаму ў Беларусі амаль не засталося беларускіх школ? Чаму мы, народжаныя ў Бе-
ларусі, мы, што вучыліся ў тутэйшых школах і ВНУ, ня ведаем сапраўднай гісторыі свайго народа? Колькі такіх пакаленьняў ужо вырасьлі? Хто вінаваты ва ўсім гэтым?
Круталевіч не надае вялікага значэньня Радзе Беларускай Народнай Рэспублікі, дзейнасьць якой паслужыла прычынай стварэньня БССР як процівагі БНР. He было-б БНР, не было-б і БССР. На гэтую тэму пісаў беларус-бальшавік Усевалад Ігнатоўскі: „Сярод разгляду пытаньня выявілася, што беларускае нацыянальцае адраджэньне значна шагнула ўперад за часы рэвалюцыі й нямецкай акупацыі. Трэба ў данай працы партыі не забываць, лічыць патрэбным выявіць нацыянальнае беларускае пытаньне, утварыць грунт для Беларускай Савецкай Рэспублікі”.
Таксама В. Круталевіч памінае Лютаўскую рэвалюцыю 1917 году, якая надала новы ход гісторыі Расеі. Тады-ж, якраз, распачалася ажыўленая дзейнасьць нацыянальных меншасьцяў былой царскай імпэрыі. Тады-ж Беларуская сацыялістычная грамада склікала ў сакавіку 1917 году сваю канфэрэнцыю ў Менску, якая выбрала Менскі камітэт. БСГ мела свае прадстаўніцтвы ў Петраградзе, Маскве, Кіеве, Саратаве, Казані, Адэсе, Калузе, Хельсінкі й другіх гарадох Расеі й Беларусі. Дзе былі арганізацыі БСГ, там адбываліся мітынгі, маніфэстацыі беларусаў, якія дамагаліся нацыянальных правоў. А газэта „Грамада” парушала на сваіх страніцах аграрныя й нацыянальна-дзяржаўныя пытаньні. Было гэта яшчэ да Кастрычніцкай рэвалюцыі, калі беларусы ўпэўненым крокам ішлі да самавызначэньня.
Бальшавікі пад лёзунгамі свае прапаганды — „Улада — Саветам!”, „Зямля — сялянам”, „Мір — народам!” — перахапілі ўладу ў кастрычніку 1917 году й назвалі гэта Кастрычніцкай рэвалюцыяй. Узяўшы ўладу ў свае рукі, бальшавікі ўвялі дыктатуру пралетарыяту, якая спыніла імкненьні беларусаў і другіх народаў былой царскай імпэрыі да свайго самавызначэньня. Аб гэтым найлепш сьведчыць разгон бальшавікамі Першага Ўсебеларускага Кангрэсу ў Менску ў сьнежні 1917 году, які выказаўся за сваю дзяржаўную незалежнасьць. Зьезд быў разагнаны сілай штыкоў бальшавіцкай арміі, a В. Круталевіч піша: „Зьезд быў распушчаны Саўнаркомам Заходняй вобласьці за спробу
ўзурпацыі дзяржаўнай улады. (Зрэшты, магчыма былі й іншыя, больш гібкія меры барацьбы з гэтым выступленьнем)”.
18 студзеня 1918 году бальшавікі разагналі дэмакратычна выбраную канстытуанту (парлямант) у Петраградзе за тое, што дэлегаты 5 студзеня таго-ж году адмовілі прызнаць Кастрчніцкі пераварот (рэвалюцыю), савецкую ўладу й яе парадкі. Уведзеная ўлада балыпавікоў не была дэмакратычнай, а была гэта суровая дыктатура, якая жорстка распраўлялася са сваімі праціўнікамі. Першы кіраўнік ЧэКа Фэлікс Дзяржынскі сказаў: „Мы стаім за арганізаваны тэрор. (...) Нашым заданьнем ёсьць змагацца супраць ворагаў Савецкага ўраду й новага парадку. (...) Ворагам мы не акажам міласьці”.
Так склалася гісторыя, што ў часе як Першай, так і Другой Сусьветнай вайны, немцы далі беларусам магчымасьць праводзіць сваю нацыянальную дзейнасьць: арганізаваць школьніцтва, выдавецтвы, адміністрацыю, весьці культурную, царкоўную й іншую працу. Хоць быў гэта ваенны час, акупацыя, але ў некаторых выпадках беларусы атрымалі болып магчымасьцяў для свае нацыянальнай актыўнасьці, як яны мелі пры саветах ці паляках. Беларусы выкарыстоўвалі ўсе магчымасьці, каб ажывіць сваю нацыянальную дзейнасьць. Гэта моцна не падабалася савецкай уладзе й яна абвінавачвала беларускіх патрыётаў у здрадзе радзіме й закідала ім розныя недарэчнасьці. Такім парадкам беларускія дзеячы, як у Першую, так і Другую вайну аказаліся „здраднікамі” й „ворагамі народу” й за гэта нямала іх пацярпела, або былі зьнішчаны фізычна.
Яшчэ робяцца пошукі ваенных злачынцаў. Апошнімі гадамі савецкія спэцслужбы адшукалі нямала „праступнікаў”, якія, паводле іх слоў, схаваліся ў заходніх краінах і дамагаліся ад мясцовых улад вярнуць іх дзеля пакараньня. Сапраўдны праступнік павінен адказаць за сваё злачынства. Але ці савецкія ўлады адшукалі й пакаралі праступнікаў за Курапаты, Катынь, Парк Чалюскінцаў, Магілёўскія кар’еры й многа другіх магілаў, памардаваных на Беларусі й у другіх мясцох Савецкага Саюзу? Іх быццам яшчэ шукаюць, але да гэтага часу нікога не знайшлі, ня знойдуць і не пакараюць гэтых сапраўдных злачынцаў, што замар-
давалі 40 мільёнаў нявінных людзей. Сёньня папулярна называюць іх ахвярамі сталінскага тэрору, але не адзін Сталін тут вінаваты.
Што праўда, прафэсар В. Круталевіч падае некаторыя падзеі, факты й людзей — дзейнічаючыя асобы, але імі ён асьвятляе толькі адзін бок мэдалю. Многа важных пытаньняў станаўленьня беларускай дзяржаўнасьці, як былі, так і засталіся не выяўленымі сьведама. Таму кніжка доктара юрыдычных навук прафэсара Вадзіма Круталевіча „Станаўленьне дзяржаўнасьці” не выклікае ў чытача асаблівага зацікаўленьня. У ёй не хапае шчырасьці. Сваім характарам, настаўленьнем, кніжачка нагадвае старую песьню неаджытай гамы.
(„Голас Часу" № 2 (5), Лёндан 1990 г.).
Другі Ўсебеларускі Кангрэс, 27 чэрвеня 1944 г.
Набліжаецца 49-я гадавіна Другога Ўсебеларускага Кангрэсу — падзеі, якая моцна дэнэрвуе камуністаў. I каб толькі была гэта адна. Іх дэнэрвуе й Першы Ўсебеларускі Кангрэс 1917 году, які яны разагналі штыхамі, іх дэнэрвуе Акт 25 Сакавіка 1918 году, іх дэнэрвуе Слуцкая Абарона, якую яны здушылі сілай зброі. Праз сваіх нашпігаваных „змагароў за народнае шчасьце”, падасланымі чэкістамі была зьліквідавана адна з самых масавых беларускіх арганізацыяў — Беларуская сялянска-работніцкая грамада ў Польшчы ў 1927-1928 гадох. Дык ці-ж можа іх супакоіць Другі Ўсебеларускі Кангрэс, які не ўдалося ім разагнаць?
Для камуністаў Кангрэс гэты не зьяўляецца выяўленьнем волі беларускага народу, якога дэлегаты рэпрэзэнтавалі амаль усю Беларусь, бо паходзілі зь Менскай, Лідзкай, Ганцавіцкай, Наваградзкай, Слонімскай, Вялейскай, Баранавіцкай, Глыбоцкай, Слуцкай, Берасьцейскай, Бранскай, Гомельскай, Пінскай, Кобрынскай, Гарадзенскай, Магілёўскай, Бабруйскай, Смаленскай, Віцебскай, Барысаўскай, Аршанскай акругаў ды зь Вільні й Віленшчыны.
Усе беларускія народныя выступленьні ў імя свабоды й дзяржаўнай незалежнасьці, з пункту гледжаньня баль-
шавікоў, гэта антынародныя выступленьні нацыяналістаў. Сёньня іхняй мэтай на Беларусі зьяўляецца вярнуць чырвоны сьцяг, савецкі гімн, аднавіць СССР, увесьці адну мову — расейскую, стварыць адзін савецкі народ і ўсім гэтым мае кіраваць, як і раней, камуністычная партыя ў Маскве. Спрачацца зь людзьмі крывавага рэжыму камуністаў — страта часу. Лепш згадаем, што пішуць аб Другім Усебеларускім Кангрэсе, гэтай гістарычнай падзеі, іншыя людзі.
„Улетку 1944 году скліканы ў Менску Другі Ўсебеларускі Кангрэс. 1039 дэлегатаў рэпрэзэнтавалі ўсю Беларусь, як пад нямецкай, так і пад савецкай акупацыяй. Паміма пагрозаў і перасьцярогаў з боку немцаў, Кангрэс пацьвердзіў жаданьне беларускага народу здабыць поўную незалежнасьць, жаданьне выказанае ўжо Першым Усебеларускім Кангрэсам у 1917 годзе.
Дэлегаты аднагалосна эаявілі, што беларускі народ не прызнае накінутае яму БССР. Апрача таго, зьвяртаючыся да народаў сьвету, Кангрэс заявіў, што Савецкі Саюз ня мае права вырашаць будучыню Беларусі, ды што ўсе ўмовы, заключаныя Савецкім Саюзам у дачыненьні да Беларусі, ня маюць праўнае важнасьці” („Кароткі агляд гісторыі Беларусі”, Кліўленд — Нью-Ёрк — Талін 1990, стар. 87-88).
Падамо яшчэ адно выказваньне, а іх ёсьць многа больш, аб Другім Усебеларускім Кангрэсе, але гэтым разам будуць гэта словы адначасна й былога ўдзельніка Першага Ўсебеларускага Кангрэсу:
„I не дзеля страху перад немцамі, а дзеля любові й адданасьці Беларусі сабраліся ўдзельнікі ІІ-га Кангрэсу ў Менску. I прыйшлі яны нават адтуль, дзе не была нямецкая нага, дзе фактычна ўлада была ў партызанскіх руках; а ішлі яны праз шляхі, адрэзаныя партызанамі. Іх клікала Беларусь і Беларуская Справа. Шмат хто з удзельнікаў гэтага Кангрэсу загінуў у вайну; але дзе-б яны не ляглі — на прасторах далёкай чужыны, або пяскох радзімай зямлі, — іхнія магілы будуць помнікамі гэтых вялікіх дзён нацыянальнага ўздыму. (...)
Паходні, запаленыя 25 Сакавіка, былі данесены верна пакаленьнямі да П-га Ўсебеларускага Кангрэсу й яшчэ раз высака падняты перад усім народам. Яны гараць і разгараюц-
ца. Нашым заданьнем ёсць годна несьці іх у будучыню, якая, я ў гэта моцна й нязломна веру, прывядзе да скліканьня ІІІ-га Ўсебеларускага Кангрэсу ўжо ў Вольнай і Незалежнай Беларусі” (Мікола Шыла, „А што далей?”, Лёндан 1948).
Ворагі беларускай дзяржаўнасьці бачаць віну Другога Ўсебеларускага Кангрэсу ў тым, што ён адбыўся пад нямецкай акупацыяй. Тут ня важна пад чыёй акупацыяй ён адбыўся, але важна, якія ён вынес пастановы. I гэтым павінны пацікавіцца беларускія культурныя, навуковыя й палітычныя арганізацыі.
Другі Ўсебеларускі Кангрэс быў завяршэньнем пастаноў Першага Ўсебеларускага Кангрэсу й тае нацыянальна-вызвольнай работы, якая вялася пад нямецкай акупацыяй. Дзякуючы гэтай рабоце, беларуская эміграцыя захавала сваю нацыянальную тоеснасьць і не расплылася ў моры чужынцаў, ды праводзіла далей сваю нацыянальна-вызвольную барацьбу за незалежнасьць свае Маці-Беларусі, як праводзілі яе раней беларусы пад расейскай і польскай акупацьіямі. Аб гэтым павінны памятаць беларусы на Бацькаўшчыне, каб наступныя 50-я ўгодкі Другога Ўсебеларускага Кангрэсу ўшанаваць годна й гэтым ушанаваць памяць усіх тых, што змагаліся й паміралі, каб жыла незалежная Беларусь!
(„Голас Часу’’ № 24 (3),Лёндан 1993 г.).
Пяцьдзесят гадоў таму й сёньня
Ніжэй зьмяшчаем рэфэрат, які быў зачытаны на акадэміі 26 чэрвеня г.г. у царкоўнай залі ў Лёндане з нагоды. 50-годзьдзя Другога Ўсебеларускага Кангэсу й беларускай дыяспары..
У канцы чэрвеня 1994 году споўніцца 50 гадоў ад тых гістарычных падзеяў, якія ўвайшлі ў гісторыю Беларусі. Падзеі вайны 1941-1944 гадоў на Беларусі аказаліся пераломнымі ў жыцьці нашага народу. Трохгадовая нямецкая акупацыя, хоць была яна жорсткая, але ў першым годзе акупацыі дала беларусам магчымасць закладаць сваё іпкольніцтва, адміністрацыю, культурныя ўстановы, аднавіць зьнішчанае камуністамі царкоўнае жыцьцё. Але не прайшло многа часу як паявіліся савецкія партызаны й польская Армія Краёва ў Заходняй Беларусі. Партызаны ня толькі грабілі
мясцовае насельніцтва вёсак, але мардавалі беларускіх праваслаўных сьвятароў і ўсіх тых беларусаў, якія прымалі ўдзел у адраджэньні й адбудове свае нацыянальнай годнасьці. Была гэта варожая праява савецкіх і польскіх партызанаў, каб забіць беларускі адраджэнскі рух у яго корані.
У выніку актыўнай дзейнасьці савецкіх партызан і польскай Арміі Краёвай, немцы не маглі справіцца самі й дзеля таго паклікана была болып людзей у беларускую паліцыю. Калі-ж у канцы 1943 году створана была Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР), яна абвясьціла мабілізацыю ў Беларускую Краёвую Абарону (БКА) і адкрыла ў Менску Афіцэрскую Школу дзеля падрыхтоўкі будучых камандзіраў. Заданьнем БКА было бараніць сваё насельніцтва ад нападаў і грабяжоў партызанскіх бандаў. Арганізацыя БКА аказалася спозьненай, прыйшоў час адступленьня на Захад.
27 чэрвеня 1944 году ў Менску скліканы быў Другі Ўсебеларускі Кангрэс, у якім прыняло ўдзел 1 039 дэлегатаў зь Беларусі й 16 прадстаўнікоў ад беларускіх арганізацыяў па-за межамі Беларусі. Людзі гэтыя сабраліся ў крытычны час, каб заявіць на ўвесь сьвет, што Беларусь хоча жыць сваім вольным і незалежным дзяржаўным жыцьцём. Прэзыдэнт Другога Ўсебеларускага Кангрэсу Я. Кіпель у сваёй уступнай прамове сказаў:
„Гісторыя на нас усіх усклала ганаровыя й вельмі цяжкія задачы. Мы сабраліся ў надзвычайна адказны гістарычны мамэнт: на ўсім сьвеце ідзе вайна, вырашаецца лёс народаў на доўгія гады. Беларусь цяпер ня можа застацца бязьдзейнай. Мы мусім узяцца за будаўніцтва свае будучыні.
Ад нашага імя дазваляюць гаварыць сабе крамлёўскія заправілы, яны там вызначаюць апекуноў, якія ўжо рыхтуюць шыбеніцы нашаму народу. На нашы землі пратэндуюць польскія паны.
I вось таму ў гэты час мы павінны голасна сказаць усяму сьвету: Хто мы й чаго хочам! (Бурныя воплескі).
Першы раз беларускі народ меў магчьімасьць вольна сабрацца тут у Менску, у гэтым будынку, дваццаць шэсьць гадоў таму назад.
Гэта быў Першы Ўсебеларускм Кангрэс. Ён выбраў Раду Кангрэсу, якая ў 1918 годзе, 25 сакавіка, вынесла свае агні-
стыя пастановы аб лёсе Беларусі й беларускага народу. He спадабаліся пастановы Першага Ўсебеларускага Кангрэсу й ягонай Рады бальшавікам, яны разагналі гэты Кангрэс і на працягу дваццаці шасьцёх гадоў аблівалі яго пастановы ня толькі памыямі й гразёю, а нават крывёю лепшых сыноў нашага народу. Аднак сваімі бруднымі й подлымі ўчынкамі бальшавікі ня здолелі зацьміць пастановы Першага Ўсебеларускага Кангрэсу — яны зіхацяць аж па сёньняшні дзень і вабяць да сябе ўсё лепшае, што ёсьць у беларускім народзе”.
Хоць бальшавікі разагналі Першы Ўсебеларускі Кангрэс, які праходзіў у сьнежні 1917 году, але ён усьпеў вынесьці рэзалюцыю аб незалежнасьці Беларусі. А выбраная Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясьціла Незалежнасьць Беларусі Актам 25 сакавіка 1918 году. Таму Другі Ўсебеларускі Кангрэс вынес пакую пастанову: „Вызначыць правільнай і зноў пацьвердзіць гістарычную пастанову Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, якая маючы паўнамоцтвы Першага Ўсебеларускага Кангрэсу 1917 г., на сваім сходзе 25 сакавіка 1918 г. урачыстай 3-ай Устаўной Граматай вырашыла аб канчатковым разрыве Беларусі з балыпавіцкаю Масквою й расейскай дзяржавай ва ўсіх яе формах”.
Зараз пасьля адбыўшагася Другога Ўсебеларускага Кангрэсу многа беларускіх дзеячоў, вайскоўцаў і некаторыя сем’і пакінулі Бацькаўшчыну й выехалі на Захад, каб пазьбегчы прасьледу камуністаў і далей прадаўжаць барацьбу. А тыя беларусы, што засталіся дома, многа хто зь іх прайшоў праз савецкія турмы, лягеры й многа хто не вярнуўся дамоў.
Хоць ваенныя абставіны ў той час былі вельмі цяжкія, аднак дзейнасьць БЦР не адступіла ад абранага гістарычнага шляху барацьбы за свабоду й сувэрэннасьць свае дзяржавы й аб гэтым сьведчаць пастановы Другога Ўсебеларускага Кангрэсу, якія былі скіраваны на барацьбу супраць камунізму й за вызваленьне Беларусі з-пад маскоўскай пагрозы. Таму сёньня шчырыя беларусы павінны аб’ядноўваць свае рады супраць тых сілаў, якія хочуць зноў падпарадкаваць Беларусь пад маскоўскую апеку, якая станецца новым ярмом для нашага народу.
Савецкая прапаганда на працягу гадоў кляйміла й яшчэ кляйміць беларускую эміграцыю, называючы яе „здрад-
нікамі” й „калябарантамі”. У час апошняй вайны ня толькі беларусы, але ўсе савецкія рэспублікі, якія, незалежна ад свае волі, апынуліся пад нямецкай акупацыяй, былі калябарантамі, калі не нямецкімі, то бальшавіцкімі. А розьніца паміж Гітлерам і Сталінам не была вялікая, абодва яны былі тыранамі й абодва масава вынішчалі людзей. Але тых беларусаў, што працавалі, няважна пад чыёй акупацыяй, але працавалі ў імя свабоды й незалежнасьці Беларусі, ня можна называць ані здраднікамі, ані калябарантамі. Трэба памятаць, што варункі працы ў час вайны й акупацыі былі абмежававаныя, аднак яны ўзгадавалі рады беларускіх патрыётаў, якія да гэтага часу прадаўжаюць вызвольнае змаганьне. Будучы на эміграцыі 50 гадоў, яны, як прыклад, захавалі сваю родную мову, чаго не сумелі зрабіць бальшавіцкія служакі ў сваёй так званай „незалежнай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы” і гэта відаць сёньня.
Ушаноўваючы 50-я ўгодкі Другога Ўсебеларускага Кангрэсу й масавага беларускага эксодусу на Захад у канцы чэрвеня 1944 году, мы павінны памятаць, што сёньня сярод нас сядзяць беларусы й беларускі, якія пакінулі свой родны дом раней за тых беларусаў, што выехалі ў 1944 годзе. Іх вывезьлі ў мірны час з дому ў 1940 годзе ворганы савецкай бясьпекі й яны зазналі нямала гора й бяды за тых беларусаў, што пакінулі родны дом у 1944 годзе. Розьніца паміж першымі й другімі ёсьць такая, што першым пастукалі ў вокны ці дзьверьі ноччу й сказалі: „Собнрайся с вегцамн”, а другія не чакалі, калі прыедуць па іх „таварышы” й самі пакінулі родны дом, каб ня зносіць зьдзекаў камуністычнай „свабоды й дэмакратыі” й далей прадаўжаюць барацьбу за вызваленьне свайго народу.
Сёньня Беларусь лічыцца незалежнай дзяржавай, але ёю далей кіруе камуністычная наменклятура, якая ня можа пазбыцца свае старое практыкі. Трэба чакаць, здаецца, яшчэ доўга, калі прыйдзе новае маладое пакаленьне й заступіць гэтых былых камуністаў і палітрукоў, якія выдаюць сябе за дэмакратаў і хочуць яшчэ раз павярнуць кола гісторыі назад.
Усё-ж будзем верыць, што Беларусь будзе Вольнай і Незалежнай Дзяржавай. Аб гэтым сьведчаць у шмат якіх дзяр-
жавах сьвету Беларускія Кансуляты й Амбасады, што мы маем у Лёндане й гэта трэба вітаць.
Мы павінны быць задаволены, што нашая праца на эміграцыі, на працягу 50-ці гадоў не пайшла на марна. Сёньня ўжо ня так лёгка й проста сьцерці з карты Эўропы Беларусь зь яе дзесяцімільённым народам. Беларусь жыла, жыве і будзе жыць як вольная й Незалежная Дзяржава сярод Вольных Народаў сьвету, бо ёсьць гэта права дадзенае Богам.
(„Голас Часу’’ № 32 (5), Лёндан 1994 г.).
Менск, 27 чэрвеня 1944 года
Беластоцкая „Ніва” (№ 12 за 22 сакавіка 1992 г.) падала такую абвестку:
„Вялікая просьба адгукнуцца тых, хто служыў у БСА (Беларуская самаахова), БКА (Беларуская краёвая абарона), быў членам СБМ (Саюз беларускай моладзі), ці служыў у польскай АК (Армія Краёва), або працаваў у польскіх адміністрацыях на тэрыторыі Беларусі. Зьвяртацца можна па адрасу:
224019, Беларусь, г. Брэст, вул. Валгаградская, 6 — 1, Адамчык Андрэй”.
Таксама „Літаратура і мастацтва” (№ 13 за 27 сакавіка 1992 г.) у артыкуле „Дзень Волі” піша: „Дзень 25 сакавіка нарэшце сьвяткаваўся ў рэспубліцы адкрыта. Але афіцыйным сьвятам гэтая дата пакуль яшча ня прызнана. Магчыма, таму й не знайшлося іншага, болып прасторнага памешканьня для вечарыны”.
Апошняя інфармацыя падказала мне ўспомніць яшчэ адну важную гістарычную падзею, якая адбылася 27 чэрвеня 1944 году ў сталіцы Беларусі Менску, але аб ёй мала хто сёньня гаворыць на Беларусі, а я скажу.
Быў прыгожьі ціхі летні ранак, калі Афіцэрская школа Беларускай краёвай абароны (БКА) маршыравала да будынку Беларускага гарадзкога тэатру. У гэты дзень, 27 чэрвеня 1944 году, меў у будынку тэатру адбыцца Другі Ўсебеларускі Кангрэс.
Кадэты Афіцэрскай школы трымалі вакол будынку тэатру варту, а Афіцэрскі зьвяз, як ганаровы пачот, стаяў недалёка ўваходу да будынку тэатру, а каля яго — гарадзкі ар-
кестр. Будучы крыху вышэйшага росту, я меў шчасьце стаяць перад фронтам будынку, недалёка ўваходу ў тэатр, які быў упрыгожаны бел-чырвона-белымі сьцягамі й Пагоняй. Я добра бачыў што дзеялася перад будынкам тэатру.
Недзе, каля 8-ае гадзіны раніцы самаходам прыехаў прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады праф. Радаслаў Астроўскі. Капітан Ганаровага зьвязу (прозьвішча не памятаю) здаў прэзыдэнту рапарт і пасьля гэтай цырымоніі людзі пачалі ўваходзіць у будынак тэатру. Сярод гэтай масы народу я бачыў пару знаёмых мне асоб.
Я стаяў на сваім месцы й глядзеў на вулічыны рух гораду. Каля поўдня паказалася сонца. Прыгожа выглядаў дзень. Неспадзявана чутны былі выстралы зэнітак. Недзе высока ляцеў савецкі самалёт, але бомбаў не скідаў. Па вуліцы сунуліся нямецкія танкі, немцы сьмяяліся й гаварылі: „Нах гаўзэн” (Дадому). Адступленьне ішло па ўсёй лініі ўсходняга фронту. Стоячы так, я чуў, як час ад часу раздаваліся магутныя воклічы й апладысмэнты, якія даходзілі з залі Кангрэсу. Дзесьці каля гадзіны 5-ай папаўдні курсанты Афіцэрскай школы вярталіся зь песьняй у свае казармы. Гэты важны гістарычны дзень у сталіцы Менску назаўсёды застаецца ў маёй памяці.
Аб Другім Усебеларускім Кангрэсе гаварылася й пісалася многа, а найбольш дрэннага. Яго галоўная „віна” заключалася быццам у тым, што Кангрэс адбыўся пад нямецкай акупацыяй. Але, калі так разважаць сутнасьць справы, дык трэба не забываць, што незалежнасьць Беларусі, прагалоіпаная Актам 25 Сакавіка 1918 году, таксама адбылася пад нямецкай акупацыяй. Мала гэтага, якраз месяц пасьля прагалошаньня незалежнасьці Беларусі Актам 25 Сакавіка, яе ўрад на чале з Раманам Скірмунтам выслаў сваё подданства імпэратару Вільгельму, дзе было сказана: „Толькі пад абаронай Германскай Імпэрыі бачыць край добрую долю ў будучыні”. I на гэта мала хто зьвяртае ўвагу й не паддае ніякай крытыцы. Аднак Другі Ўсебеларускі Кангрэс многа каму не падабаецца й таму варта запытаць саміх сябе: чым быў лепшы Вільгельм ад Гітлера? Ці-ж не абодва яны ішлі на Беларусь з аднолькавымі мэтамі?
Тут няма нічога дзіўнага, што камуністы строга расправіліся з удзельнікамі Другога Ўсебеларускага Кангрэсу, якія
засталіся дома й нямала вылілі памыяў на яго ўдзельнікаў і на сам Кангрэс і гэта яшчэ цяпер робяць некаторыя аўтары на старонках менскай прэсы. А чаму? Мы пабачым далей.
Ня трэба забываць, што 1039 дэлегатаў, якія прыбылі ў Менск на Кангрэс, нягледзячы на замінаваныя дарогі й помсту партызан, былі шчырымі беларускімі патрыётамі. Іх ніхто не змушаў ісьці на Кангрэс і ніхто не вучыў іх што яны маюць на ім гаварыць. I гэтыя людзі не былі нямецкімі памагатымі й не было ўжо ніякай патрэбы памагаць немцам у гэты час, бо-ж відаць было, што немцы вайну прайгралі й як на ўсходнім, так і на заходнім франтох адступалі ў свае межы. Так, што выслугоўвацца перад акупантам не было сэнсу й некаторыя з гэтых дэлегатаў не паехалі ўжо дамоў, а проста падаліся на эміграцыю. Але яны пакінулі важны дакумант, „Рэзалюцыю Другога Кангрэсу”, у якой было сказана:
„Другі Ўсебеларускі Кангрэс, сабраўшыся ў Менску праз чвэрць стагодзьдзя пасьля Першага Ўсебеларускага Кангрэсу й выслухаўшы даклады аб падзеях на Беларусі ў часе паміж абодвума кангрэсамі, аднагалосна пастанавіў:
Таму ўсе ўмовы, ці аднабаковыя пастановы ўрадаў: СССР, былой Полыпчы і сучаснага гэтак званага эміграцыйнага ўраду Полыпчы, якія датычаць тэрыторыі Беларусі й Беларускага Народу й якія былі зроблены раней, або будуць зроб-
лены ў будучыні, — Другі Ўсебеларускі Кангрэс абвяшчае ня маючымі ніякай праўнай сілы, як ня будуць мець сілы й усякія іншыя магчымыя спробы падзелу Беларусі з боку іншых дзяржаў і народаў” („Другі Ўсебеларускі Кангрэс”, Мюнхэн 1954, стар. 67).
Дэлегат Случчанін у сваім выступленьні на Кангрэсе сказаў: „Мы не жадаем нічыёй „апекі”, а тым больш „апекі” з боку бальшавіцкай Масквы й панскае Польшчы, якія залілі нашу зямлю сьлязьмі й крывёю. Нашым прыяцелем і саюзьнікам можа быць толькі той, хто дапаможа нам парваць ланцугі векавой няволі й пайсьці шчыльнымі радамі на прастор вольнага й незалежнага жыцьця ў вольнай і незалежнай Беларусі. Усе іншыя намеры ў адносінах да нашае Бацькаўшчыны мы вызнаём варожымі й патрабуючымі адпору” („Другі Ўсебеларускі Кангрэс”, стар. 66-67).
Шмат шчырых і патрыятычных прамоваў было сказана ўдзельнікамі Кангрэсу, якія зводзіліся да агульнага назоўніка — Вольная й Незалежная Беларусь. Нечага падобнага мы не знаходзім у працы Першага Ўсебеларускага Кангрэсу й нават у Акце 25 Сакавіка 1918 году.
У сваёй заключной прамове Прэзыдэнт Другога Усебеларускага Кангрэсу сп. Я. Кіпель сказаў:
„Паважаныя Дэлегаты Кангрэсу!
Сёньняшні дзень — гэта вялікі дзень у гісторыі беларускага нацыянальнавызвольнага руху. Сёньня тут, на Кангрэсе, былі прыняты аднагалосна ўсе найважнейшыя пастановы, патрэбныя для пасьпяховае барацьбы за нацыянальныя ідэальі нашага Народу. Наш Другі Кангрэс ня толькі не адступіўся ад прынцыпаў Першага Кангрэсу, а, наадварот, ён гэтыя прынцыпы яшчэ болып умацаваў і зрабіў іх найбольш дзейнымі. (Моцныя вплескі).
Але ня толькі ў гэтым паважнасьць сёньняшняга дня. Сёньняшні Кангрэс яшчэ важны й тым, што ён нацыянальна беларускі. Гэта значыць, што нацыянальная сьведамасьць нашага народу ўзьнялася вельмі высока. Сёньняшнім сваім актам наш народ давёў усяму сьвету, што ён ня хоча ні маскоўскай, ні польскай апекі. Усе пастановы аб выхадзе з гэтак званага Савецкага Саюзу й аб ануляваньні маскоўска-польскіх дагавораў аб Беларусі, прынята аднагалосна.
(Воплескі). А гэта вельмі важна! Сярод тысячы двухсот чалавек не знайшлося ні аднаго, які-б хацеў звароту бальшавікоў, які-б хацеў паняволеньня польскіх паноў на Беларусі. Бясспрэчна, гэта — воля ўсяго беларускага народу. Наш народ ня хоча ні маскоўскага панаваньня на Беларусі, ні польскага. Сёньняшні дзень давёў усяму сьвету, што ад імя Беларусі ня маюць права гаварыць ні Масква, ні польскія эмігранты ў Лёндане. (Воплескі).
Гаспадары Дэлегаты, калі прыедзеце ў Вашыя гарады, у Вашыя вёскі, дык перадайце ўсё гэта ўсяму беларускаму насельніцтву, няхай яно ня верыць бальшавіцкім чуткам. Што-б не здарылася на сьвеце, але ў нашай барацьбе з бальшавізмам мы пераможам і будзем вольнымі! (Воплескі).
На гэтым дазвольце закончыць Кангрэс.
Жыве Беларусь! (Усе голасна адказваюць: „Жыве Беларусь!” („Другі Ўсебеларускі Кангрэс”, Мюнхэн, 1954 г,. стар. 69).
Апынуўшыся на эміграцыі, сярод беларускай інтэлігенцыі пачаліся прыкрыя рэчы. Некаторыя актыўныя ўдзельнікі Другога Ўсебеларускага Кангрэсу, з прычын палітычнай кан’юнктуры, пачалі пакідаць БЦР і аднаўляць БНР з тэстамэнтовым прэзыдэнтам Міколам Абрамчыкам. Людзі гэтыя разьлічвалі няменш і на свае матэрыяльныя кары'сьці. Аднак, як бачым з пратаколаў, Другі Ўсебеларускі Кангрэс ня быў супраць БНР, а нават адабрыў і папоўніў некаторыя яго пастановы.
На Кангрэсе былі згаданыя прозьвішчы тварцоў Першага Ўсебеларускага Кангрэсу ў 1917 годзе, якіх не было ўжо ў жывых. Іхнюю памяць прысутныя ўшанавалі, устаўшы, хвілінай цішыні. Многа каго зь іх бальшавікі замучылі ў турмах, лягерох сьмерці, або забілі. Былі на Другім Кангрэсе й уцалелыя ўдзельнікі Першага Кангрэсу й іх запрасілі ў Прэзыдыюм Кангрэсу.
Нельга нэгаваць той факт, што хоць ішла страшная вайна й Беларусь была акупавана немцамі, але гэты вораг даў беларусам магчымасьць адрадзіць сваю нацыянальную сьвядомасьць, сваю нацыянальную ідэю, сваю нацыянальную годнасьць. Беларускія школы, беларуская адміністрацыя, беларуская прэса, Беларуская Праваслаўная царква, паліцыя, арганізацыя сваёй нацыянальнай арміі й т.п. I ўсё гэта вя-
лося на беларускай мове. Праўда, ня ўсё ішло спраўна. Час быў ваенны. Але за тры гады нямецкай акупацыі беларусы зрабілі больш нацыянальнага як сёньняшні Вярхоўны Савет у сваёй незалежнай дзяржаве — Рэспубліцы Беларусь. Зараз па вушы ён у расейшчыне, ніяк ня можа яе пазбыцца, а аб сваёй арміі мала хто клапоціцца.
Пастановы Другога Ўсебеларускага Кангрэсу й нацыянальны ўздым былі зьнішчаны камуністычным насільлем сталінскіх сатрапаў і многія на Бацькаўшчыне, да гэтага часу, жывуць ашаломленыя варожай прапагандай у нацыянальнай несьвядомасьці.
I каму падабаецца ці не падабаецца, Другі Ўсебеларускі Кангрэс усё-ж такі быў важнай падзеяй гістарычнага значэньня. Ягоныя дамаганьні й пастановы сьведчаць самі за сябе. Яны былі скіраваны ў аднам напрамку — незалежная ад нікога Беларусь. I будзе вельмі прыкра, калі беларусы на Бацькаўшчыне не ўшануюць 50-я ўгодкі Другога Ўсебеларускага Кангрэсу й яго барацьбітоў, што змагаліся й паміралі за Вольнасьць і Незалежнасьць свае Маці-Беларусі. У вольнай Беларусі Другі Ўсебеларускі Кангрэс павінен займаць сваё пачэснае месца як навочны прыклад бескампраміснага змаганьня беларускіх патрыётаў за сваю дзяржаўную незалежнасьць.
(„Голас Часу” № 19(4), Лёндан, 1992 г.)
Галоснасьць галосіць, а ўлада тармозіць
Беларускі народ, так як і кожны іншы, мае сваю багатую гісторыю. Гісторыя яго своеасаблівая. Яна розьніцца ад другіх народаў тым, што беларускі народ на працягу доўгіх і цяжкіх стагодзьдзяў вядзе барацьбу за сваё сацыяльнае вызваленьне, за сваю дзяржаўную незалежнасьць.
Першая Сусьветная вайна не прынесла Беларусі дзяржаўнай незалежнасьці. Пасьля нямецкай акупацыі, у 1919-1920 гадох на тэрыторыі Беларусі ішла вайна паміж палякамі й бальшавікамі, якія Беларускай Народнай Рэспубліцы не далі магчымасьці стаць на ногі, толькі падзялілі Беларусь Рыжскім трактатам.
Як жылі беларусы пад Польшчай, гэтым разам мы памінём, а скажам, што пад уладай саветаў бальшавікі пусьцілі ў ход сваю прапаганду, што беларускі народ атрымаў свабоду на разьвіцьцё свайго культурнага й нацыянальнага жыцьця ў сваёй „незалежнай і сувэрэннай дзяржаве БССР”.
Што праўда, на пачатку 20-х гадоў пры савецкай уладзе на Беларусі праводзілася шырокая культурная, навуковая й нацыянальная работа, як гэта папулярна казалі — будуецца Беларускі Дом. Па словах Аляксандра Крывіцкага беларуская нацыянальная справа выглядала так:
„У Савецкай Беларусі мова нашага народу ў яе літаратурным выглядзе была абвешчана дзяржаўнай мовай разам з рускай і іншымі пашыранымі тады ў рэспубліцы мовамі („Дэклярацыя аб абвяшчэньні незалежнасьці ССРБ” ад 1 ліпеня 1920 года). Ужываньне яе стала ня толькі практычнай неабходнасьцю, але нават абавязкам у грамадзкіх вусных і пісьмовых зносінах (працэс так званай „беларусізацыі”). Беларуская літаратурная мова загучала ў дзяржаўных і культурных установах рэспублікі, у школах, на вуліцах і плошчах нашых гарадоў і ў сялянскіх клубах з вуснаў беларускіх партыйных, грамадзкіх і культурных дзеячоў, вучоных, дзяржаўных і гаспадарчых работнікаў. Створаны былі беларускія выдавецтвы, пачалі друкавацца масавымі тыражамі газэтьі, часопісы, кнігі й брашуры на роднай мове. На працягу 1924-1928 гадоў выйшла ў сьвет 875 розных па назве кніг, а ў 1931 годзе — 1 300 кніжак” („У рытме з разьвіцьцём мовы”, Менск 1976, с. 23).
У рэзалюцыі XII зьезду РКП(б) у прыватнасьці падкрэсьлівалася неабходнасьць таго, каб: ,,д) органы нацыянальных рэспублік і абласьцей будаваліся пераважна зь людзей мясцовых, якія ведаюць мову, быт, норавы й звычаі адпаведных народаў; е) былі выдадзены спэцыяльныя законы, што забясьпечваюць ужываньне роднай мовы ва ўсіх дзяржаўных органах і ва ўсіх установах...”
Каб зрабіць беларускую мову заканадаўчай, яна была замацавана ў 22 артыкуле Канстытуцыі БССР 1927 году, які гаварыў: „Дзякуючы значнай перавазе ў Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспубліцы насельніцтва беларускай нацыянальнасьці, беларуская мова выбіраецца як мова пе-
раважная для зносін паміж дзяржаўнымі, прафэсіянальнымі й грамадзкімі ўстановамі й арганізацыямі”.
На пачатку 30-х гадоў наступае круты паварот. Пад маскай нацдэмаўшчыны, якая быццам хацела адарваць БССР, ды розных закідаў шпіянажу, сабатажу й т.п. пачынаецца наступ на беларускія ўстановы. Масава ліквідуюцца беларускія навуковыя кадры, інтэлігенцыя, ды нават сялянства залічаецца да „ворагаў народу” й такім правам і парадкам Савецкая Беларусь вяртаецца да старой сыстэматычнай русыфікацыі.
Заслужаны пісьменьнік Васіль Быкаў піша: „Беларуская мова, якая нядаўна квітнела ў гарадох, пачала вянуць навідавоку, жалезным памялом яе вымяталі з устаноў, ВНУ, Акадэміі навук, арганізацый і органаў улады. Права карыстацца ёю заставалася за некалькімі газэтамі, двума тэатрамі ды Саюзам пісьменьнікаў, які перад вайной скараціўся да двух дзесяткаў членаў. Астатнія былі зьнішчаны або знаходзіліся ў лягерох на ўсходзе краіны...”
Артыкул Канстытуцыі БССР наконт прызнаньня дзяржаўнасьці беларускай мове быў заменены такім чынам, што беларуская мова зь яго была выключана. I гэты сумны выпадак адбыўся на сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі пры маўклівым удзеле дэпутатаў-пісьменьнікаў пад старшынством народнага пісьменьніка рэспублікі” („Літаратура і мастацтва”, 25 сакавіка1988 г.).
У 1934 годзе выйшаў „Правапіс беларускай мовы” й, як падае А. Крывіцкі, „ён быў прызначаны й накіраваны на замацаваньне й стабілізацыю ня толькі правапіснага, але й у пэўнай меры фанэтыка-граматычнага адзінства ў межах беларускай літаратурнай мовы з улікам цеснай сувязі яе ў сваім разьвідьці з рускай літаратурнай мовай й мовамі іншых народаў Савецкага Саюзу (падкрэсьлена мною — Ю. В.).
Як ішлі гады, некалькі разоў мяняўся беларускі правапіс так, каб беларускую мову падвесьці да рускай. А Канстытуцыя БССР пры кожнай нагодзе пазбаўляла ўсё беларускае. I, як піша Леанід Лыч, доктар гістарычных навук, „у Канстытуцыі БССР 1978 году пра беларускую мову згадваецца толькі два разы. Сказана, што ўжываецца ў судаводзтве й што на ёй напісаны словы „Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!” на чьірвонай стужцы гэрба. Ніякіх сацыяльных гарантый па ахо-
ве беларускай мовы Канстытуцыя БССР не дала яе носьбітам. Відаць, складальнікі аснаўнога закону рэспублікі добра „прадбачылі” хуткі непазьбежны скон беларускай мовы й таму палічылі за лепшае ўхіліцца ад прамой пастаноўкі праблемы” („Літаратура і мастацтва”, 28 красавіка 1989 г.).
I так заглухла беларусізацыя. Мову карэннай нацыі ня толькі вывелі са штодзённага ўжытку ў рэспубліцы, але зьнікла яна й са слоўніка. Яе разглядалі як небясьпечную праяву „нацыяналізму” і прасьледавалі тых, хто адважыўся выступіць у абароне свае нацыянальнае культуры. Такім „дэмакратычным” парадкам беларускае нацыянальнае, культурнае й навуковае жыцьцё ў „незалежнай і сувэрэннай дзяржаве БССР” падразалася ў самым корані й паступова засыхала.
Як піша доктар гістарычных навук М. Біч, „гэта спрыяла шырокаму распаўсюджаньню ўяўленьняў пра беларускую мову й культуру як нешта адсталае, спэцыфічна „вясковае”, ад чаго кожнаму трэба як найхутчэй пазбаўляцца, каб стаць „перадавым” чалавекам. Фальшывы стэрэатып, комплекс непаўнацэннасьці стаў масавай зьявай, і многія, вельмі многія беларусы пачалі выракацца сваёй мовы, нацыянальнай культуры, звычаяў і традыцый, адрывацца ад тысячагадовага кораня народа, ад дзесяткаў пакаленьняў сваіх невядомых продкаў — стваральнікаў беларускай мовы й культуры. Гэта ў цэлым нельга ацаніць інакш як адрачэньне дзяцей ад бацькоў” („Настаўніцкая газета”, 25 сакавіка 1989 года).
Дастаткова прачытаць кніжку Алега Бембеля „Роднае слова й маральна-эстэтычны прагрэс” (Лёндан 1985), каб пераканацца, у якім катастрафічным стане апынулася беларуская мова зь яе школай пры савецкай уладзе. У гэтай кнізе адзін мастак-беларус пытае й адначасна дае адказ: „Што такое мова?... Гэта сувязь з асяродзьдзем... Нараджаецца чалавек — і толькі праз мову ён зьвязваецца са сьветам. А на чужой мове парушаецца гэтая пасьлядоўнасьць, гарманічнае разьвіцьцё... Тое самае атрымліваецца цяпер з маім дзіцём: кожны дзень з садзіка прыходзіць маленькі вораг нацыянальнай культуры”.
Адзін бацька пісаў у газэту: „Чаму я, каб аддаць сваю дачку вучыцца ў беларускі кляс, павінен пісаць заяву, агітаваць іншых бацькоў пісаць такія-ж заявы? Гэта было-б
зразумела, калі-б я жыў, скажам, у Pacei. А гэта-ж робіцца ў Беларусі. Такое становішча — абраза для любога нацыянальна сьвядомага чалавека”.
Апошніх пару гадоў у СССР наступілі зьмены. Зьявіліся галоснасьць і перабудова. У савецкай прэсе можна знайсьці многа крытычных артыкулаў адносна мінулага сацыяльнага, культурнага, палітычнага й гаспадарчага стану савецкіх рэспублік. Многа піша беларуская прэса ў краі аб занядбаным стане беларускай мовы й беларускага школьніцтва ў БССР. Пачуўшы подых свабоды, верныя сыны свае краіны: паэты, пісьменьнікі, настаўнікі беларускай мовы, мастакі розных прафэсіяў, навуковыя працаўнікі й усе тыя, каму дарагая Беларусь, паднялі свой голас у абароне роднай мовы, каб вярнуць ёй дзяржаўныя правы, якімі яна карысталася на пачатку 20-х гадоў савецкай улады. Для прыкладу прывядзём выказваньні доктара гістарычных навук Леаніда Лыча ў тым жа нумары „Літаратуры і мастацтва”:
„Насьпеў час выкласьці й давесьці з дапамогай усіх сродкаў масавай інфармацыі да ведама народа навукова абгрунтаваную праграму адраджэньня й канстытуцыйнай гарантаванасьці далейшага бясьпечнага функцыяніраваньня беларускай мовы ў якасьці дзяржаўнай на сваёй спрадвечнай тэрыторыі. Адказным партыйным і савецкім работнікам, адпаведным прафэсійным групам вучоных і творчай інтэлігенцыі рэспублікі ёсьць цяпер што вывучаць і пераймаць з вопыту моўнага будаўніцтва ў рэспубліках Прыбалтыкі, Закаўказьзя, Малдаўскай ССР, дзе ўжо распрацаваны функцыі рускай мовы як сродку міжнацыянальных зносін і моў найбольш шматлікіх іншанацыянальных зносін і моў найболып шматлікіх іншанацыянальных груп. Агульным для саюзных рэспублік зазначаных рэгіёнаў зьяўляецца наданьне сваім нацыянальным мовам статусу дзяржаўных. Гэты прынцып ня можа не ўзяць на ўзбраеньне й Беларуская ССР як сувэрэннае дзяржаўнае фарміраваньне...
Каля 50 гадоў таму назад мо хто й верыў, што можна нейкім чынам захаваць, не даць памерці беларускай мове, пазбаўленай статусу дзяржаўнай, дык набыты за гэты час горкі вопыт поўнасьцю разьвейвае такія ілюзіі. Я не магу назваць аніводнай мовы, над якой не вісеў-бы дамоклаў меч
пасьля таго, як яна перастала быць афіцыйнай, дзяржаўнай. Захаваць беларускую мову магчыма толькі наданьнем ёй такіх функцый. Альтэрнатыва дзяржаўнасьці не існуе ў гістарычнай практыцы чалавека, ня могуць быць выключэньнем з гэтай заканамернасьці й беларусы. I таму той, хто выступае супраць увядзеньня іх моў у ранг дзяржаўнай, жадае таго ці не, па сутнасьці садзейнічае яе заняпаду, уступае ў супярэчнасьць зь інтарэсамі духоўнага разьвіцьця беларускай нацыі, не адчувае сваёй адказнасьці перад будучымі пакаленьнямі”.
За апошніх пару гадоў многа было сказана й напісана на тэму беларускай мовы й беларускага нацыянальнага жыцьця ў БССР і ня так многа што зроблена ў іхнім ажыцьцяўленьні ад часу перабудовы. Зьявілася вялікая апазыцыя — бюракраты, якія тармозяць дэмакратычныя пачынаньні беларусаў „звацца людзьмі”, як пісаў Янка Купала. He адзін беларускі мітынг, не адна беларуская маніфэстацыя былі апошнім часам спаралізаваны мясцовымі ўладамі пры дапамозе войска й міліцыі, якія прымянялі дубінкі, газ і другія меры, каб не дапусьціць беларусаў ушанаваць памяць нават памерлых. Міліцыя, замест глядзець парадку, прымяняла фізычныя меры пабояў пікетчыкаў і то дарогай подступу. У такіх вось абставінах добрыя намеры часта пакідаюць па сабе сьлед старых сумных успамінаў.
Як першы раз у палове студзеня г.г., так і гэтым разам беларуская вядучая інтэлігенцыя й палітычныя дзеячы хацелі правесьці свой кангрэс у сваёй сталіцы — Менску. Аб іх захадах згадвае ангельская газэта „Гардыян” ад 26 чэрвеня 1989 году. Супраць кангрэсу выступілі партыйныя ворганы гораду на чале зь Яфрэмам Сакаловым, якія адмовілі даць беларусам дазвол на правядзеньне кангрэсу. Яны нават зьвярнуліся да другіх рэспублік, каб не дазволілі беларусам правесьці свой кангрэс. Аднак літоўцы, як першы раз у палове студзеня, так і гэтым разам далі беларусам залю на правядзеньне свайго беларускага кангрэсу ў Вільні, на які зьехалася болып за 360 дэлегатаў. Кангрэс, які праходзіў пад Пагоняй і бел-чырвона-белым сьцягам, мае на мэце „ўстанавіць народную ўладу й адрадзіць беларускую нацыю”.
У гэтай дзейнасьці, як бачым, беларусаў падтрымоўваюць літоўцы. А падтрымоўваюць таму, што лідэры Камуністычнай партыі Літвы сталі ў абароне сваіх нацыянальных правоў, на што не здабыліся лідэры Камуністычнай партыі Беларусі.
Нават газэта „Правда” выступіла з крытыкай партыйнага кіраўніцтва Беларусі, якое не дазволіла Беларускаму народнаму фронту правесьці свой кангрэс у Менску, у сваёй сталіцы, а змусіла яго на выгнаньне.
Як гэта прыкра й сорамна, што ў гэтым антыбеларускім руху прымаюць удзел некаторыя беларусы, каб перашкодзіць перабудове. Яны маюць адвагу выступаць вусна й пісьмова супраць заслужаных дзеячоў культуры. Чытаючы ў прэсе пра такіх дэмагогаў, робіцца дзіўна, сорамна й страшна, што яны хочуць пасунуць гадзіньнік узад, схаваць страшнае мінулае ад народу. Наяўнасьць такіх людзей у грамадзтве спрычыняе вялікую шкоду нацыянальнай сьвядомасьці й культуры беларусаў.
Будзем спадзявацца, што беларускі народ, а перад усім яго вядучая інтэлігенцыя, выкарыстаюць спрыяльныя абставіны й прыложаць усе стараньні, каб вярнуць беларускаму народу яго родную мову.
Цяжкое й складанае заданьне выпала на долю беларусаў у гэты гістарычны час. Іх чакае высакародная праца, якая павінна стацца нашым сьвятым абавязкам. А ў першую чаргу гэта ёсьць сьвяты абавязак дзяржаўных ворганаў, калі яны выступаюць ад імя беларускай нацыянальнасьці.
(„Голас Часу’’ № 1, Лёндан 1989 г.)
Яшчэ адно выданьне
У выдавецтве „Мастацкая літаратура” зьявілася ў 1991 годзе даволі цікавя кніжка „3 гісторыяй на «вы»”. Гэта збор важнейшых апублікаваных артыкулаў 80-х гадоў, якія былі напісаны ў часе г.зв. галоснасьці. Тады якраз пачалі адзывацца галасы некаторых беларусаў на старонках прэсы, мэтай якіх было паказаць сутнасьць трагічнай гісторыі Беларусі, якая да гэтага часу знаходзілася пад кантролем вялікадзяржаўнай палітыкі цароў, а пасьля камуністаў.
Некаторыя аўтары гэтых выбраных навуковых артыкулаў падпісваюцца дактарамі або кандыдатамі гістарычных навук. Як бачым, ёсьць гэта спэцыялісты свае справы, якія парушаюць, выкрываюць і запаўняюць, як сказана ў кнізе, „белыя плямы” мінулага, узаемадачыненьні літаратараў і прафэсійных гісторыкаў, нацыянальную сімволіку й іншыя праблемы вяртаньня беларусам іх гістарычнай памяці.
Чытаючы гэтую кнігу кідаецца ў вочы яе аднабаковая арыентацыя, падборка такіх артыкулаў, якія паказваюць, што быццам усе няшчасьці й крыўды, якія прывялі наш народ да заняпаду, зьяўляюцца віной царызму й камунізму. У гэтым мае заключацца ўвесь трагізм сёньняшняй Hamafi адсталасьці.
Аднак пакуль да Масквы ці Петраграду, то ўжо намнога раней прыйшла няменшая, але намнога болыпая бяда й няшчасьце для нашага народу з Кракава й Варшавы. Але аб стане беларускай культуры ў той час ніводзін аўтар нічога ня піша, а нават у некаторых зь іх адчуваюцца сымпатыі да польскіх парадкаў на Беларусі. Быццам беларуская мова мела нейкі шанс прадаўжаць сваё існаваньне, а паўстаньні Касьцюшкі й Каліноўскага мелі, быццам, прынесьці свабоду беларусам.
Пакуль да расейскай акупацыі Беларусі царызмам, то беларуская мова ў яе, культура былі ўжо настолькі прыбітыя палякамі, што не відаць было для іх паратунку. Так, што царызму мала што засталося, каб канчаткова пахаваць пытаньне беларусаў і Беларусі.
Асабліва многа крытычных заўваг накіроўваюць аўтары ў сваіх артыкулах на перыяд русыфікацыі Беларусі апошніх дэкадаў савецкай улады. I гэта праўда. Аднак, хоць камуністы імкнуліся да зьліцьця ўсіх нацыяў і моваў Савецкага Саюзу ў адну расейскую мову й адну расейскую культуру, каб стварыць такім парадкам адзін савецкі народ, усёж беларуская мова захавалася ў прэсе да апошняга часу. Але ніводзін гісторык не палічыў патрэбным, каб напісаць, якім спосабам палякі сумелі за 20 гадоў свае дзяржаўнай незалежнасьці зьліквідаваць усе беларускія школы, якія былі заснаваны беларусамі ў Заходняй Беларусі пад нямецкай акупацыяй у часе Першай Сусьветнай вайны, зачыніць усе
беларускія выдавецтвы й спыніць беларускае культурнае жыцьцё? Калі-ж у апошніх гадах незалежнай Польшчы выйшла нейкае беларускае выданьне ў Вільні, то быў гэта „голас плачучага ў пустыні”.
Як другі факт, кніжка „3 гісторыяй на «вы»”, мела-б большую вартасьць, каб у ёй адзін артыкул не абражаў годнасьць беларусаў у часе апошняй акупацыі Беларусі немцамі. На 348 старонцы чытаем: „Нават такія фармацыі, як Беларуская краёвая абарона, створаная ў студзені 1944 года, узьнікалі шляхам прымусовай мабілізацыі пад пагрозаю расстрэлу. Бралі ў БКА сілай — акружалі вёску й хапалі ўсіх годных. Людзі разьбягаліся па лясох, хаваліся ад фашыстаў дзе толькі можна. Засталіся ў БКА прафэсійныя злодзеі, забойцы й жменька здраднікаў”.
Ці-ж ня ёсьць гэта стары камуністычны фабрыкат прапаганды? I гэтых „прафэсійных злодзеяў, забойцаў і жменька здраднікаў” сабралася аж 47 батальёнаў БКА, для якіх заснавана была Афіцэрская школа ў Менску. Жаўнеры БКА насілі свае беларускія нацыянальныя эмблемы й праходзілі беларускую каманду. У БКА не было „злодзеяў, забойцаў і здраднікаў”, а былі былыя афіцэры-беларусы з царскай, савецкай і польскай арміяў, ды тры роты маладых кадэтаў зь сярэдняй асьветай. БКА было зародкам беларускага нацыянальнага войска й у сваёй песьні яны сьпявалі:
Ідуць жаўнеры-беларусы праз вёскі, сёлы, гарады,
Перамагаць усе прымусы, што нас гнятлі вякі гады.
Сьцяг бел-чырвона-белы вольны ў сэрцы кожнага із іх, Жаўнер Краёвай Абароны на варце стаў правоў сваіх.
Лёгка абражаць БКА, але як выглядае сёньня справа беларускага войска ў сваёй незалежнай дзяржаве ў параўнаньні да іншых былых рэспублік? Ці-ж ня сорам нам, беларусам, што апынуліся ў хвасьце? Нават ангельская газэта „Ді Дэйлі Тэлеграф” ад 23 сьнежня 1991 г. пісала: „Дзесяцімільённы беларускі народ зьяўляецца найбольш баязьлівым за другія славянскія рэспублікі”. I няраз другія ангельскія газэты й тэлевізія падкрэсьлівалі, што Беларусь зьяўляецца найбольш камуністычнай рэспублікай.
На гэту тэму можна многа сказаць і прывесьці шматлікія факты дактарам гістарычных навук за іхнія працы па гісторыі Беларусі й тыя абразы, якія яны, падобна другім навукоўцам і літаратарам, прыпісвалі некаторым беларускім эмігрантам за іхняе супрацоўніцтва з акупантам. Але ці час нам сёньня гэтым займацца?
Тут трэба адно памятаць, што якая гэта не была-б акупацыя й дзе-б яна не была, аднак у краі павінен быць парадак і гэты парадак найлепш могуць утрымаць мясцовыя людзі. I ў дадзеным выпадку абставіны вымагалі супрацоўніцтва з акупантам. Гэта было ня толькі на Беларусі, але на ўсіх кантынэнтах сьвету спакон вякоў.
Эміграцыя беларусаў пачалася стагодзьдзі таму, але дзеб беларусы не паехалі, там яны расплыліся сярод расейцаў або палякаў, ды іншых народаў і па іх загінуў сьлед. Але эміграцыя беларусаў перыяду Другой Сусьветнай вайны на Захад не рассыпалася сярод чужынцаў, а захавала сваю нацыянальную годнасьць і нацыянальны гонар, і гэтадзякуючы толькі таму, што яна атрымала нацыянальнае пачуцьцё, нацыянальную сьвядомасьць у часе нямецкай акупацыі Беларусі. Тады якраз створана было беларускае школьніцтва, адміністрацыя й іншыя ворганы ўнутранага парадку. Гэтага нашы людзі не маглі атрымаць пад Польшчай і апошнім часам у БССР.
Што праўда, немцы не прыйшлі вызваліць Беларусь ад камунізму й даць ёй дзяржаўную незалежнасьць. Яны прыйшлі як заваёўнікі са сваёй мэтай і ў такіх абставінах прыходзілася беларускай інтэлігенцыі працаваць і выкрыстоўваць усё магчымае для свае справы, каб падняць нацыянальную сьвядомасьць у народзе. Ня ўсе беларусы ішлі ў сталінскія партызаны, але сярод беларусаў існаваў арганізаваны рух супраціву, як супраць камунізму, так і супраць немцаў.
Ня так лёгка давалі немцы беларусам магчымасьць на праводжаньне свае нацыянальнай работы. Няраз прыходзілася іх прасіць, каб уратаваць народ ад вонкавых небясьпек з боку правакацыі савецкіх партызанаў, ад якіх найбольш цярпела беларускае сялянства. Палякі самі лезьлі да немцаў у супрацоўніцтва, каб пад іхняй апекай выніпгчаць беларускую інтэлігенцыю, якой яны зьнішчылі нямала.
I яшчэ на 349 старонцы чытаем: „За тыдзень да вызваленьня сталіцы Беларусі 27 чэрвеня 1944 году была разыграна камэдыя па скліканьні „Ўсебеларускага Кангрэсу”.
Была гэта не камэдыя, а трагедыя. На Кангрэс зьявілася дабравольна 1 039 дэлегатаў, якія сказалі сваё слова й некаторыя зь іх не паехалі ўжо дамоў, а паехалі з Кангрэсу на эміграцыю. А сказалі дэлегаты на Кангрэсе 27 чэрвеня 1944 году тое, што было сказана блізка 48 гадоў пазьней — 8 сьнежня 1991 году ў Белавежы. А менавіта, у 2-ім пункце пастановы Ўсебеларускага Кангрэсу было сказана: „Пацьвердзіць, што Беларускі Народ не прызнаваў, не прызнае й ніколі не прызнае ў будучыні за форму сваёй беларускай дзяржаўнасьці, накіненую яму маскоўскімі захопнікамі форму БССР”.
Так гэта выглядала супрацоўніцтва беларусаў з акупантамі ў часе Другой Сусьветнай вайны. Як сказаў у свой час Антон Луцкевіч, „пайду з тымі, хто ў сучасны момант можа дапамагчы”.
(„Голас Часу” № 17 (2), Лёндан, 1992 г.).
„Таварыш” ці „спадар"? I „Жыве Беларусь!”
Член-карэспандэнт АН Беларусі Аркадзь Жураўскі ў артыкуле „Таварыш” ці „спадар”? („Беларуская думка” № 5 ад 1994 г.) разглядае паходжаньне слова „спадар”. I нельга сказаць, каб прыведзеныя ім гістарычныя даныя былі малаверагоднымі. I ўсё было-б вельмі добра, каб аўтар затрымаўся на сваіх навуковых тэзісах і прайшоў міма каля тых людзей, якія, незалежна ад свае волі, апынуліся пад нямецкай акупацыяй.
Зусім слушна заўважае паважаны А. Жураўскі, што слова „спадар” зьявілася на Беларусі ў час нямецкай акупацыі. Але ня можна сказаць, каб гэтае слова ўпала зь неба, або яго высмактаў з пальца Янка Станкевіч. Як аўтар сам заўважае, слова „спадар” спатыкалася ў беларускай мове стагодзьдзі таму й не заўсёды мела яно адно значэньне. Але ёсьць і такі сказ: „3 усіх прыведзеных аўтарам прыкладаў толькі „спадар” з Баркулабаўскага летапісу сапраўды мае значэньне ветлівага зва-
роту”. I гэты адзіны прыклад, як заўважае аўтар, „зусім недастатковы, каб сьцьвярджаць, што ў старабеларускай мове слова „спадар”, „спадарыня” й „спадарства” былі асноўнымі ветлівымі зваротамі. I тут нельга спрачацца. Аднак член-карэспадэнт АН не прьізнае слова „спадар” за ветлівы зварот да людзей, таму будзем зьвяртацца да яго „таварыш”.
Няраз у гісторыі Беларусі прыводзіліся агульнавядомыя прыклады ўжываньня звароту „гаспадар”. Напрыклад, гаспадар Вялікага Княства Літоўскага; гаспадаром называлі чалавека, які меў кавалак зямлі; гаспадаром называлі чалавека, які меў свой дом і быў гаспадаром дому. Але, у даным выпадку, як ветліва зьвяртацца да чалавека, які нічога ня мае? Таксама „гаспадар”? Ці лепш было-б зваць яго „батрак”, „пралетар” альбо „таварыш”, хоць у беларускай мове, як заўважыў таварыш А. Жураўскі, маецца ветлівы зварот „грамадзянін”, але гэтым словам мала хто карыстаецца.
У беларускай мове ўжываўся зварот „пан”. У старадаўніх беларускіх дакумантах спатыкаецца зварот „паны — Рады”. Але слова „пан”, „паны” нагадваюць беларусам абшарнікаў, прыгнятальнікаў, ад якіх прыходзілася цярпець. Дык ці варта такім словам карыстацца беларусам? А да таго гэта палянізм, хоць зваротам „пан” карыстаюцца нашы суседзі ўкраінцы.
He заўсёды мы, беларусы, і ня толькі мы, карыстаемся словамі, якія маюць, так сказаць, свой айчынны корань, але й словамі чужога паходжаньня. Няма на сьвеце чыстай мовы й таму слова „спадар” ня ёсьць нам чужым, яно спатыкалася ў беларускім пісьменстве й няма ніякай патрэбы, каб яго выкінуць таму, што некаму яно не падабаецца. А што слова „спадар” мела іншае значэньне, дык у кожнай мове ёсьць словы, якія абазначаюць многа чаго іншага. Само слова „спадар” прыемна гучыць і мае сваё акрэсьленае значэньне, як ветлівы зварот да кожнага чалавека, незалежна ад яго палітычных перакананьняў і эканамічнага стану.
Словам „спадар” беларусы пачалі карыстацца ў вайну таму, што слова „таварыш” уведзенае было бальшавікамі й ім карыстацца было не на часе. Таксама й слова „пан”, як ужо згадвалася, зьяўлялася палянізмам і да яго не зусім прыязна ставіліся беларусы. Таму прыняты былі звароты „спа-
дар”, „спадарыня” й „спадарства”, якія паступова прымаліся й пашыраліся на Беларусі ў час нямецкай акупацыі, а пазьней карысталіся імі беларусы на эміграцыі.
Аднак і на эміграцыі былі вьіняткі, якія не зусім прыхільна ставіліся да слова „спадар”. Зьяўляліся артыкулы ў прэсе, дзе разглядалася паходжаньне й значэньне слова „спадар” і „гаспадар”. Янка Станкевіч, які ўвёў слова „спадар”, апынуўся пад абстрэлам. Шмат беларускіх дзеячоў, яшчэ да вайны, мелі клопат зь беларускай мовай Янкі Станкевіча будучы ў Вільні, а таксама на эміграцыі. Была гэта мова залішне спэцыфічная, каб ёю карыстацца ў літаратуры. Але гэты ўпарты чалавек ніяк не хацеў пагадзіцца з жывой беларускай мовай, з прынятым правапісам Б. Тарашкевіча. Памінем тут савецкі правапіс, які дапасоўвае беларускую мову да рускай. Некаторыя артыкулы Я. Станкевіча ў эміграцыйнай прэсе рэдакцыя, каб адмежавацца, падкрэсьлівала, што захоўвае мову аўтара — Янкі Станкевіча, якога часта называлі „навучоны спадар”. I мова такіх артыкулаў выклікала часам сьмех у чытача, бо спатыкаліся „хормы” слоў, як напрыклад, „працавень” замест працаўнік і т.п. Усё, што засталося з моўнай філязофіі Янкі Станкевіча гэта „спадар”, які з часам быў прыняты.
Далей у артыкуле „Таварыш ці спадар?” чытаем: „У калябаранцкім друку, на жаль, не ўдалося натрапіць на якінебудзь дакумант тыпу табеля аб рангах, зь якога можна было-б даведацца, хто з тагачасных мясцовых прыслужнікаў меў гонар называцца спадаром. 3 наяўнага матэрыялу відаць, што спадарамі лічыліся службоўцы высокага рангу, ад валасных бургомістраў, работнікаў раённых і гарадзкіх устаноў і прадпрыемстваў і канчаючы дзеячамі Беларускай Рады Даверу й Беларускай Цэнтральнай Рады”.
Ня ёсьць праўдай, што тэрмін „спадар” адносіўся да людзей высокага рангу. Як мне добра вядома, прэзыдэнт БЦР Радаслаў Астроўскі быў супраць тэрміну „спадар” і заўсёды зьвяртаўся да людзей моўна й лістоўна „гаспадар”, хоць у часе акупацыі да яго зьвярталіся „спадар прэзыдэнт” і так зьвярталіся некаторыя асобы на эміграцыі.
Але найбольш варожа за слова „спадар” таварыш Аркадзь Жураўскі адносіцца да беларусаў-эмігрантаў. Супраць гэ-
тых людзей камуністы вялі варожую прапаганду ад самай вайны, толькі апошнімі гадамі яна, быццам, прыціхла. Але за тое пачалася барацьба супраць беларускай дзяржаўнай сымболікі: Пагоні, бел-чьірвона-белага сьцягу, беларускай мовы, а цяпер, як бачым, прыйшла чарга й на „спадара” й на „Жыве Беларусь!”
Варта памятаць, што на працягу стагодзьдзяў многа краін сьвету ўвялі ў сваю мову розныя навінкі, а нават мянялі назовы сваіх краін. Гэта найбольш відавочна на краінах Цэнтральнай Афрыкі ў пасвляваенны час. I ніхто іх за гэта не дакарае.
Аднак, акрамя сваіх навуковых доказаў адносна „спадара”, таварыш Жураўскі надае болыпае значэньне палітыцы, ды кусае тых беларусаў, якія знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй і рабілі нешта беларускае. Таму свой артыкул аб „таварышу” й „спадару” ён пачынае так:
„Старэйшае пакаленьне беларусаў ведае, што перад нападам на Савецкі Саюз гітлераўцьі сабралі з усёй Эўропы беларускіх эмігрантаў, у болыпасьці былых дзеячаў і прыхільнікаў колішняй Беларускай Народнай Рэспублікі, і ў абозе сваіх полчышчаў прывезьлі іх у Беларусь. Тут ім былі даручаны некаторыя дапаможныя пасады ў разнастайных акупацыйных установах. Шэрагі іхнія папаўняліся мясцовымі прыхільнікамі „новага парадку ў Эўропе” ў якасьці валасных бургомістраў, работнікаў раённых і гарадзкіх упраў, паліцэйскіх і інш. Але гэтыя прыслужнікі акупантаў на першым часе адчулі нязручнасьць, бо ня ведалі як цяпер менаваць сябе й сваіх фашысцкіх гаспадароў”.
Фактычна, немцам ня трэба было зьбіраць з усёй Эўропы беларускіх эмігрантаў, яны самі сабраліся ў сваіх беларускіх арганізацыях. Гэтыя людзі мелі шчасьце быць на Захадзе, бо інакш даўно іх зьнішчыў-бы НКУС як нацдэмаў. Гэтую практыку бальшавікоў добра знае таварыш А. Жураўскі, аднак, як відаць, ня знае, што ня так лёгка немцы дазволілі гэтым беларусам вярнуцца на Бацькаўшчыну, яны іх трымалі да пэўнага часу. А што пасьля некаторыя зь іх, вярнуўшыся на Радзіму, памагалі мясцовым прыхільнікам устанавіць парадак у краі, то што тут дрэннага? У краі не магла быць анархія, трэба было ўтрымаць
парадак, наладзіць ахову здароўя, адміністрацыю, школьніцтва, паліцыю й т.п. Гэта дазволена міжнародным правам пад акупацыяй. Але камуністы міжнароднага права не прызнавалі й не прызнаюць.
А што тут было неабходным рабіць, гэта тое, што сьпярша ўладу на Беларусі захапілі шмат дзе палякі, тварылі пры баку немцаў паліцыю й абвінялі беларусаў у камунізме, стралялі іх як гусей. Многа каму з савецкіх людзей не падабаецца, чаму ўрадавыя пасады на Беларусі займалі беларусы, а ня людзі прысланыя Масквою, як гэта было перад вайной і па вайне. Але ў час вайны й Масква прысылала сваіх людзей на Беларусь. Былі гэта аддзелы чэкістаў спэцыяльнага прызначэньня, якія стралялі непажаданых ім беларусаў, грабілі беларускія вёскі, рабілі правакацыі й дзеяньні прысланых Масквой людзей часта канчаліся пажарамі цэлых вёсак і забойствамі мірных беларускіх сялян.
Маецца й такі досьціп: „У часе славутага Другога Ўсебеларускага Кангрэсу, які праходзіў 27 чэрвеня 1944 году, грукат гармат Чырвонай Арміі, што наступала, прымусіў спадароў хуценька закрыць кангрэс і пасьпешна спакаваць свае чамаданы, каб разам з гітлераўцамі падацца на Захад”.
Так, Кангрэс праходзіў пад грукат гармат Чырвонай Арміі, але яго дэлегаты мелі час вынесьці свае пастановы, мелі час спакаваць свае чамаданы й мелі час падацца на Захад. А як гэта было з Чырвонай Арміяй і рэштай камуністаў на Беларусі 22 чэрвеня 1941 году? Мелі яны час спакаваць свае чамаданы й падацца на ўсход?
Яшчэ раней у газэтцы „Мы н время” (№ № 24 і 25 за сакавік 1994 г.), таварыш А. Жураўскі ўчапіўся за кліч „Жыве Беларусь” і навязвае яго да фашызму, а найболып прыпісвае Саюзу беларускай моладзі, якая часта карысталася гэтым клічам. Чытач павінен знаць, што ў СБМ нікога сілай не змушалі ўступаць. Нацыянальна сьвядомая моладзь сама ўступала ў рады СБМ, каб рабіць нешта беларускае й была гэтым задаволена. Бо-ж у СБМ не вучылі клясавай варожасьці, а пашаны й любові да свайго народу й краіны. I нават тыя эсбээмаўцы, якія засталіся дома, ня выехалі ў эміграцыю, былі савецкай ўладай прыгавораны да 25 гадоў лягероў. Некаторыя зь іх, што перажылі змроч-
ны час ГУПАГаў, яшчэ й сёньня ганарацца тым, што былі сябрамі й сяброўкамі СБМ, а не камсамолу.
Таварыш А. Жураўскі ніяк ня хоча пагадзіцца з тым, што ветлівы зварот „спадар” і кліч „Жыве Беларусь” апошнім часам пашыраюцца на Беларусі. Ён піша:
„У наш час у беларускім друку многа пішацца ад неабходнасьці вяртаньня беларусам іх гістарычнай памяці. Вяртаньне калябаранцкага кліча „Жыве Беларусь!” таксама можна разглядаць як вяртаньне такой памяці, толькі з агаворкай, што гэта памяць дагары нагамі.
Колішні калябаранцкі кліч „Жыве Беларусь!” у наш час першым аднавіла, здаецца, згуртаваньне „Бацькаўшчына” на сходзе, які праходзіў 10 верасьня 1990 г. у Доме літаратара. Аб гэтым з гордасьцю паведамлялася тады ў друку: „Ці на якім высокім вучоным зборы болыпасьць выступленьняў будзе заканчвацца заклікам „Жыве Беларусь!”, на які зала адказала б дружным „Жыве!” („Літаратура і мастацтва” ад 12 кастрычніка 1990 г.). Але „высокія вучоныя зборы” не прымусілі сябе доўга чакаць. Ужо ў маі наступнага года кліч „Жыве Беларусь!” чутны быў на Міжнародным кангрэсе беларусістаў у тым-жа Доме літаратараў. У прыватнасьці, гэтым клічам закончыў тады сваё прывітальнае выступленьне намесьнік старшыні Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета БССР С. Шушкевіч, у адказ у зале ўзьнялося некалькі рук з воклічам „Жыве!”.
I яшчэ чытаем: „Ужо ў канцы 1941 г. кліч „Жыве Беларусь” быў уведзены як абавязковы ў школьны ўжытак”. Я ў той час хадзіў у школу й добра памятаю, што ў школе не было ніякага абавязку ўжываць „Жыве Беларусь!” вучням. Гэтым клічам карысталіся зазвычай сябры СБМ і некаторыя афіцыйныя лісты мелі ў канцы допіс „Жыве Беларусь!”
Трэба адно памятаць, што газэтка „Мы н время” — гэта камуністычная газэтка, якая нямала выліла ўсякага бруду на ўсё беларускае, нацыянальна-культурнае з мэтай стрымаць адраджэньне народу. Гэта газэтка, як бачым, лье далей свой бруд і дастаткова спаткаць там прозьвішча карэспандэнта, а ўжо вядома каму ён служыць.
Ёсьць гэта непрыемная палеміка, вынік таго, што беларускі народ, ня маючы сваёй сапраўднай дзяржаўнасьці, якая
яго аб’ядноўвала-б, дзеліцца на розныя фракцыі, часта варожыя, якія шукаюць для свае справы саюзьнікаў, а фактычна ворагаў, замест будаваць сваю сапраўдную Вольную й Незалежную Рэспубліку Беларусь. На гэта гатовы „спадар”, але ці гатовы „таварыш”?
(„Голас Часу” № 34 (1), Лёндан 1995 г.).
Хто выбіраў беларускі дзяржаўны гімн?
Дзяржаўны пераварот, які адбыўся ў жніўні 1991 году ў Маскве, зьмяніў усю сыстэму СССР, а сьнежанскае таго-ж году спатканьне Ельцына, Краўчука й Шушкевіча ў Белавежы канчаткова парушылі „нерушымы Саюз”. Былі гэта гістарычныя падзеі, якія замянілі штучны твор „незалежных рэспублік СССР” у сапраўдныя незалежныя дзяржавы.
Але ня ўсё гэта адбылося й адбываецца спраўна. Мы ведаем, якіх людзей узгадавала камуністычная партыя за 70 гадоў і прызначала на адказныя дзяржаўныя пасады. Амаль усе гэтыя людзі, якія ў часе путчу займалі адказныя пасады ў адміністрацыі, сядзяць і сёньня на сваіх мяккіх крэслах і, так ці інакш, стараюцца захаваць стары парадак. Некаторыя зь іх сталіся з дыктатараў дэмакратамі, але большасьць іх захавала тую самую камуністычную ідэалёгію, якая, як толькі можа, тармозіць дэмакратычны працэс у Беларусі, якая імкнецца да сапраўднай незалежнасьці. I гэта адбываецца ва ўсіх галінах дзяржаўнага жыцьця беларускага народу.
Нацыянальна-дзяржаўнае жыцьцё Беларусі адраджаецца вельмі павольна. Чужыя людзі, насланыя Масквой на Беларусь, ды нямала сваіх рэнэгатаў мараць не аб дабры беларускага народу й яго дзяржаўнасьці, але аб сваіх прыватных інтарэсах. Гэта старыя апаратчыкі, сакратары партыйных установаў і другіх камуністычных арганізацыяў, якія, будучы бюракратамі, прывыклі толькі загадваць.
Хоць паволі, але нешта нацыянальнае на Беларусі робіцца й патрабуе станоўчых зьменаў у жыцьці незалежнай дзяржавы перад вонкавым сьветам. Такім чынам паўстала
патрэба, акрамя свайго сьцягу й эмблемы, выбраць беларускі нацыянальны гімн.
Беларусь за апошняе стагодзьдзе мела некалькі сваіх гімнаў і яе патрыёты сьпявалі іх пад уладай чарговых акупантаў. Першым гімнам быў верш Я. Купалы „А хто там ідзе”, напісаны ў 1910 годзе, а музыку да яго склаў кампазітар Л. Рагоўскі. Хоць гэты верш быў папуляьны й яго пераклалі на некаторыя замежныя мовы, але зьмест яго не адпавядаў характару нацыянальнага гімну.
Другі верш, таксама Я. Купалы, „Не загаснуць зоркі ў небе”, напісаны ў 1911 годзе быў пакладзены на музыку ў 1917 годзе праф. М. Янчуком і сьпяваўся ў часе Першай Сусьветнай вайны ва Ўсходняй Беларусі, па другім баку фронту. Але быў гэта рэвалюцыйны час і яму канкуравала так званая „Беларуская Марсэльеза”. Яе сьпявалі на Першым Усебеларускім Кангрэсе ў Менску ў 1917 годзе, а пасьля „Беларускую Марсэльезу” сьпявалі ў БССР на ўрачыстасьцях аж да 1930 году. А ў Заходняй Беларусі пад Польшчай папулярнай была песьня „Не загаснуць зоркі ў небе”.
Цяпер, калі Беларусь сталася незалежнай дзяржавай, паўстала неабходнасьць выбраць адзін з гэтых гімнаў, або стварыць новы, які будзе адпавядаць інтарэсам незалежнай дзяржавы.
Было гэта нялёгкае заданьне для выбаршчыкаў, а тым больш для ўкладальнікаў-паэтаў новага гімну, каб у некалькіх стафах верша адлюстраваць мінулае й сучаснае складанай гісторыі беларускага народу.
Пакуль гэты артыкул зьявіцца ў часопісе, ужо можа быць выбраны новы беларускі гімн. Але нічога не перашкаджае сказаць мне сваё меркаваньне пра пададзеныя на разгляд гімны „Пагоня”, „Магутны Божа” й „Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. Усе яны маюць прыгожы зьмест і мэлёдыю.
„Пагоня” — патрыятычная песьня, я яе люблю, але як на гімн дзяржаўны, не для мяне. Пісалася яна ў часе Першай Сусьветнай вайны ў абставінах пабыту М. Багдановіча ў Вільні. „Магутны Божа” сьпяваюць беларусы на эміграцыі як рэлігійны гімн у царкве й мае ён рэлігійны зьмест і царкоўную мэлёдыю, таму будзе лепш пакінуць гэтую песьню для царквы. Больш падыходзіць беларускі гімн „Мы вый-
дзем шчыльнымі радамі”, які напісаны быў у 1919 годзе Макарам Краўцовым, а музыку да яго напісаў Уладзімер Тэраўскі. Гэты ваяцкі марш стаўся гімнам Слуцкага збройнага чыну на незалежнасьць Беларусі й зьмест яго найболып адпавядае сучаснасьці, ды й мэлёдыя яго жывая.
Аднак нашыя былыя слугі акупанты — камуністы-імпэрыялісты ў сваёй газэце „Мы н время” (№ 16 (37), август 1992) пішуць: „Рэспубліканскі й Менскі гарадзкі Саветы ДСПС прынялі рашэньне зьвярнуцца ў ВС РБ з прапановай захаваць дасюлешні гімн РБ у сувязі з тым, што прадстаўленыя конкурснай камісіяй варыянты новага гімна значна нізкія па свайму зьместу й мастацкай якасьці”.
Наступны нумар гэтай-жа камуністычнай газэты „Мы н время” — № 17 (38) — у артыкуле „О проекте государственного гнмна Республпкн Беларусь” піша: „У апублікаваных тэкстах гімнаў згадваецца бел-чырвона-белы сьцяг. Вядома, што ён радзіўся ў эпоху вялікіх сацыяльных процістаяньняў — грамадзянскай вайны — не на баку прагрэсіўных сіл, а на баку буржуазных нацыяналістаў. Вядома таксама, што пад гэтым сьцягам разам з гітлераўскімі войскамі на тэрыторыі Беларусі выступалі й прадажнікі беларускага народу. Пад гэтым сьцягам беларускія нацыяналісты праводзілі свае карныя экспэдыцыі супраць партызан і мірных жыхароў. Гэты сьцяг разьвіваўся над управамі й над канцэнтрацыйнымі лягерамі. Пад гэтым сьцягам ішло зьнішчэньне й анямечаньне беларускага народа. (...) Адзін з гімнаў пачынаецца з кліча „Жыве Беларусь”, каторы атрымаў пуцёўку ў жыцьцё ў часе фашыстоўскіх папутчыкаў — буржуазных нацыяналістаў. Кубэ забараніў ім выкарыстоўваць, як людзям неарыйскага паходжаньня, „Хайль Гітлер!” і яны перайшлі на „Жыве Беларусь!” Гэты кліч атрымаў пашырэньне й сёньня. Ці ня ёсьць гэта ідэалягічная акупацыя, але ўжо без фашыстоўскіх войск?”
Такія дурніцы пісалі ўжо няраз слугі камунізму, якія ніколі ня мелі гонару й годнасьці чалавека глянуць праўдзе ў вочы, а цэлы час карысталіся й цяпер карыстаюцца хлусьнёй.
Пра гімн „Мы выйдзем шчыльнымі радамі” аўтары камуністычнай газэткі „Мы н время” пішуць, што ён носіць баявы кліч „На бой!”, „Дамо адпор!” А што мы чытаем у іхнім
гімне БССР, які яны хочуць захаваць: „У бітвах за волю, у бітвах за долю”. I тут згадваецца „бітва” — бой. Далей чытаем: „Горда ўзьняўся ў сьветлыя высі, сьцяг камунізма — радасьці сьцяг”. Гімн БССР мае яшчэ й такі прыпеў:
Нас аб’яднала Леніна імя,
Партыя к шчасьцю вядзе нас ў паход.
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, наш савецкі народ!
Якая гэта была „воля”, „доля” й да якога „шчасьця” й „славы” вяла й давяла „наш савецкі народ”, то гэта добра відаць кожнаму сумленнаму чалавеку. I сёньня захаваць такі гімн БССР могуць з'олькі камуністы-праступнікі. Свой артыкул у газэце „Мы н время” яны заканчваюць: „Мы поддержнваем гнмн прн некотором уточненнн”.
Так гэта людзі ўчарашняга дня хочуць захаваць учарашні парадак і савецкі гімн, але новы беларускі гімн выбяруць людзі сёньняшняга дня й ён будзе адпавядаць сапраўднай незалежнай Рэспубліцы Беларусь.
(„Голас Часу № 22 (1), Лёндан 1993 г.).
„Імёны на граніце"
У газэце „Чырвоная зьмена” (№ 33 за 10-16 жніўня 1992 году) Алесь Палынскі зьмясьціў цікавае апісаньне адкрыцьця ў Гародні помніка па загінуўшых у Афганістане гарадзенцах, якіх імёны высечаны на граніце.
Сумная й трагічная ўрачыстасьць. Ня будзем паўтараць увесь яе прабег, але згадаем некаторыя разважаньні тых, што былі й што не былі ў Афганістане. Вось што сказала на гэтай урачыстасьці I. С. Галаўнёва, старшыня камітэта бацькоў воінаў, загінуўшых у Афганістане:
„Сёньня на Гарадзенскай зямлі адраджаецца справядлівасьць. Людзі прыйшлі пакланіцца нашым дзецям. (...) Я — маці. Ува мне — галасы ўсіх маці зямлі беларускай. (...) Людзі! Забудзьце аб палітыках! Памятайце пра дзяцей нашых і яны-ж і сапраўды былі яшчэ дзецьмі! Як стагнала зямля, прымаючы цынкавы труны! Досыць ліць бруд на га-
ловы тых, хто вярнуўся з гэтай вайны. Яны ні ў чым не вінаватыя! Беражыце іх, беражыце мір, не дай Бог вам перажыць тое, што перажылі мы”.
Разумна сказала жанчына. Другі выступіў В. I. Сарокін, старшыня Гарадзенскага абласнога аддзяленьня Саюза вэтэранаў Афганістана:
„Кучка палітыкаў для рашэньня сваіх вузка палітычных задач разьвязала вайну замест крапатлівай палітычнай работы. За гэтую авантуру прыйшлося плаціць сваёй дарагой цаной. Болып як тры тысячы жыхароў Гарадзеншчыны прымалі ўдзел у гэтай неаб’яўленай вайне. 76 чалавек загінула, 109 вярнулася з Афганістана інвалідамі, 15 сем’яў засталося без карміцеляў. 116 воінаў узнагароджана ордэнамі. (...) Сьлед вайны на ўсё жьіцьцё застанецца ў сэрцах. Hi сэрца, ні розум не могуць знайсьці адказу на пытаньне: „За што? Чаму?” На жаль, сродкі масавай інфармацыі, пісьменьнікі, кампазітары сарамліва абыходзяць гэтую тэму. (...) Жывыя заўсёды абавязаны тым, хто па-геройску загінуў”.
Па-геройску, ці не па-геройску загінуў, гэта яшчэ ня ўсё, болып важна за што загінуў?
Удзельнік афганскай вайны, пісьменьнік М. I. Чаргінец, сказаў:
„Афганістан каштаваў беларускаму народу васемсот жыцьцяў яе сыноў. Амаль шэсьцьсот чалавек сталі інвалідамі й цяпер патрабуюць клопату грамадзтва, бо не ў стане забясьпечыць сабе жыцьцё. На вялікі жаль, ёсьць пакуль на Беларусі й тыя, хто жадае ачарніць іх подзьвігі, іх бездакорную службу. Некаторыя не шкадуюць чарніла, каб даказаць, што яны ня бачаць розьніцы паміж немцамі на Беларусі й нашымі хлопцамі ў Афганістане. Гэтыя людзі — сьлепакі, яны проста выконваюць сацыяльны заказ, хто хоча ўшчэнт ачарніць усё сьвятое, што ёсьць у беларусаў. (...) Даруйце нам за тое, што мы засталіся жывымі”.
Нашыя людзі не „сьлепакі”, яны добра разумеюць, бачаць і разьбіраюцца ў дзейнасьці немцаў на Беларусі й нашых хлапцоў у Афганістане. Як адных, так і другіх на чужую тэрыторыю паслалі з ружжом дзяржаўныя галавары й гэта яны распачалі вайну. Нехта пляце буйду аб так званых „воінах-інтэрнацыяналістах”, якія выконвалі свой абавязак. Якія
гэта інтэрнацыяналісты? Скуль яны ўзяліся? Гэта-ж былі прызваныя ў Чырвоную Армію хлапцы. Іх паслалі ў Афганістан крамлёўскія імпэрыялісты дзеля пашырэньня свае чырвонае імпэрыі са сваім чырвоным тэрорам і якія пасадзілі ў Кабуле свайго чырвонага стаўленіка. Брэжнеў думаў, што прымітыўны афганскі народ будзе хутка падпарадкаваны доблеснай Чырвонай Арміяй і яе вядучай тэхнікай. Аднак так ня сталася. Чырвоная Армія ня выканала свайго заданьня й вярнулася дамоў з чырвоным закрываўленым носам.
У афганскай вайне савецкі жаўнер быў нявіннай ахвярай захопніцкай палітыкі свайго ўраду. Жаўнер тут не вінаваты, ён выконваў загад сваіх начальнікаў. Я спачуваю ўсім жаўнерам, якія прымалі ўдзел у афганскай вайне й разумею іхнія крыўды, нараканьні й усе тыя псыхічныя, фізычныя й кліматычныя варункі, у якіх прыходзілася ім ваяваць, не гаворачы аб інвалідах і забітых. Але яны сёньня гавораць: „Мы не станем, як амэрыканскія вэтэраны В’етнама, кідаць свае ўзнагароды. Яны крывёю заробленыя! Нашай крывёй”. Ніхто ім ня кажа, каб яны кідалі свае ўзнагароды, але такі „афганец” думае, што ён сапраўды ваяваў за слушную справу й сваёю крывёю зарабіў заслугу. Але таго, піто нехта завёз яго ў чужую краіну — Афганістан — мардаваць нявінных мясцовых людзей, ён не разумее. Усё, што ён знае: ён „герой”, слушна зарабіў узнагароду, яна яму належыць і ён ёю ганарыцца.
I тут няма нічога дзіўнага, што разважныя людзі параўноўваюць такіх „герояў” да акупантаў — немцаў на Беларусі ў часе апошняй вайны.
(„Голас Часу” № 21 (6), Лёндан. 1992 г.)
Да візыту прэзыдэнта ЗША
Б. Клінтана ў Беларусі
15 студзеня 1994 года ў Рэспубліцы Беларусь з афіцыйным візытам знаходзіўся прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі Біл Клінтан з жонкай і дачкой. Праграма візыту прадугледжвала афіцыйную сустрэчу прэзыдэнта ў аэрапорце, перамовы з дэлегацыямі Вярхоўнага Савету Беларусі на ча-
ле са Станіславам Шушкевічам і Савета Міністраў на чале з Вячаславам Кебічам, сустрэчу з прадстаўнікамі апазыцыі, выступленьне перад вучонымі ў Акадэміі навук, цырымонію ўскладаньня кветак на плошчы Перамогі й на месцы пахаваньня рэпрэсаваных Сталіным людзей у Курапатах.
Жонка прэзыдэнта Хіляры Клінтан наведала Дзіцячую клініку № 4, а таксама Тэатр опэры й балета, а іх дачка Чэлсі азнаёмілася з арганізацыяй заняткаў у балетным клясе Менскага харэаграфічнага вучылішча.
Падчас перагавораў, адбыўшыхся паміж Б. Клінтанам і кіраўніцтвам Беларусі, былі абмеркаваны пытаньні далейшага ўмацаваньня двухбаковых зносін. Прэзыдэнт ЗША пазытыўна ацаніў зьнешнепалітычны курс Рэспублікі Беларусь, накіраваны на зьдзяйсьненьне праграмы ядзернага раззбраеньня й пацьвердзіў, што й надалей Злучаныя Штаты Амэрыкі будуць падтрымліваць намаганьні Беларусі.
Дзеля пашырэньня гандлёвых сувязяў Білам Клінтанам і Станіславам Шушкевічам быў падпісаны дагавор аб узаемнай абароне інвэстыцый, які будзе стымулам для разьвіцьця прыватнага бізнэсу на Беларусі.
Акрамя таго ў рамках візыту прэзыдэнта ЗША ў Міністэрстве замежных спраў былі падпісаны таксама дагавор аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, а таксама дагавор паміж Нацыянальным банкам Беларусі й Банкам па экспарту-імпарту ЗША аб супрацоўніцтве мытных службаў дзьвюх краін.
Падчас візыту было вырашана пытаньне арганізацыі ў Менску Амэрыканскага бізнэс-цэнтру, які будзе дапамагаць амэрыканскім кампаніям у вывучэньні магчымасьцяў інвэстыцыяў і гандлю на Беларусі, а таксама будзе дапамагаць беларускім фірмам. Прэзыдэнт ЗША заявіў аб перадачы Беларусі мэдыцынскага абсталяваньня на 10 мільёнаў даляраў.
На выступленьні ў Акадэміі навук Беларусі прэзыдэнт Б. Клінтан заявіў: „Спадзяюся, што вы будзеце памятаць, што Амэрыка з Вамі, што мы верым у вашу мужнасьць, у вашу будучыню. Мяркую, што наша партнёрства будзе працягвацца ды прынясе мір і прагрэс, якога я жадаю вашай краіне й усяму сьвету”.
(„Голас Часу” № 29 (2), Лёндан 1994 г.)
Сумная навіна
Якраз, як заканчвалася набіцьцё гэтага нумару „Голасу Часу”, вечарам 26 студзеня „Сіфакс” падаў, што парлямант Беларусі адхіліў свайго лідэра, Станіслава Шушкевіча, ад займанага ім становішча.
Прычынай адстаўкі мелі быць ягоныя лібэральныя адносіны да рыначнай рэформы й нэгатыўная палітыка да Pacei. А наступнага дня газэта „Гардыян” за 27 студзеня 1994 г. падала, што Станіслаў Шушкевіч страціў сваю пасаду за карупцыю, бяручы дзяржаўныя грошы на прыватныя патрэбы. Ужо ня першы раз камуністы выказваюць свой недавер да палітыкі С. Шушкевіча, а галоўным чынам за Белавежскае пагадненьне, якое прывяло да распаду СССР. У гэтым апошнім галасаваньні цікавая адна рэч: чаму некаторыя лібэралы, якія падтрымоўвалі Шуіпкевіча раней, гэтым разам стрымаліся ад галасаваньня?
Прэм’ер-міністар Вячаслаў Кебіч, як падае „Сіфакс”, утрымаўся на сваёй пасадзе. Тут няма нічога дзіўнага, бо камуністычныя сымпатыі В. Кебіча й ягонае „верноподданство” Расеі добра вядомыя беларусам у краі й за мяжой.
Станіслаў Шушкевіч быў беларускім лідэрам, які змагаўся за замацаваньне дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі й гэта не падабалася камуністам, якія ўжо раней пачалі адсоўваць на бок усіх сьвядомых беларусаў з арміі, напрыклад, палкоўніка Мікалая Статкевіча, з Міністрэства ўнутраных спраў Уладзіміра Ягорава й зь дзяржаўнай бясьпекі Эдуарда Шыркоўскага. Апошніх двух за тое, што яны выдалі Літве двух камуністаў. Гэтым разам прыйшла чарга й на С. Шушкевіча. Становішча яго ў парляманце было цяжкое, бо там сядзелі амаль усе камуністы, якія былі выбраны ў 1990 годзе па ўказаньнях камуністычнай Масквы.
Такія гэта навіны апошнім часам на нашай Беларусі, якія нічога добрага не варожаць на прышласьць. Застаецца надзея на агульныя выбары ў новы парлямант і тут пытаньне, калі яны адбудуцца, як адбудуцца й каго выбярэ народ? А гледзячы з далёкай Англіі на Беларусь баліць сэрца, як гэта чужыя людзі ва ўрадзе Беларусі зьневажаюць усё бела-
рускае, а яго народ вядуць у чужую няволю. Адзіная надзея на агульныя выбары, якія пакажуць, ці беларусы хочуць быць гаспадарамі ў сваім краі, ці парабкамі акупанта, як былі яны раней?
(„Голас Часу" № 29 (2), Лёндан 1994 г.)
Беларусь выбрала прэзыдэнта
Гарбачоўская адліга разваліла Савецкі Саюз. У гэтым няма нічога дзіўнага, бо ўжо пасьля Другой Сусьветнай вайны не засталося на сьвеце ніводнай імпэрыі акрамя СССР.
Англічане, маючы дасьведчаньне ў кіраўніцтве сваімі заморскімі калёніямі й дамініёнамі, дабравольна далі ім права на самастойнае, незалежнае жыцьцё й загадзя падрыхтавалі мясцовых людзей да пераняцьця ўлады. Такі працэс прайшоў мірна й урачыста.
Зусім інакш склалася сытуацыя ў краінах былога СССР. Тут зайшлі палітычныя зьмены, але ў некаторых рэспубліках не адбылося без праліцьця крыві. Таксама не адбыліся яшчэ й да гэтага часу эканамічныя рэформы й таму шмат краін былога Савецкага Саюзу апынулася над эканамічнай прорваю. Такі лёс спаткаў і Беларусь, якая акрамя эканамічнай катастрофы перажывае й нацыянальную.
Вялікім няшчасьцем для Беларусі было прэм’ерства Вячаслава Кебіча. Ягоны ўрад за чатыры гады ані эканамічна, ані нацыянальна нічога канкрэтнага не зрабіў для Беларусі як незалежнай дзяржавы, а толькі хацеў зьвязаць яе з Расеяй як была яна раней.
Хоць Беларусь была прагалошана незалежнай дзяржавай і апошнім часам была распрацавана свая Канстытуцыя, але ў практьгчным жыцьці яна не прымянялася. Усё рабілася й робіцца так, каб захаваць стары парадак і пакінуць тых самых людзей эпохі БССР на сваіх пасадах, якія на працягу чатырох гадоў свайго ўрадаваньня не зрабілі ніякага прагрэсу.
Згодна новай Канстытуцыі, Беларусь, як рэспубліка, павінна мець прэзыдэнта. Старая наменклятура хацела зрабіць ім В. Кебіча. Але ў першым туры прэзыдэнцкіх выбараў лідэрам аказаўся Аляксандар Лукашэнка, аднак не атрымаў ён патрэбнай большасьці галасоў, каб заняць пасад
прэзыдэнта. Усё-ж у другім туры выбараў Лукашэнка атрымаў 81% галасоў выбаршчыкаў. Некаторыя галасавалі ня так за Лукашэнку, як супраць Кебіча. Трэба толькі дзівіцца, што за Кебіча галасавала паважная колькасьць выбаршчыкаў у першым туры.
Цяпер згадаем коратка пра прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку. 3 паходжаньня ён беларус. Нарадзіўся У 1954 годзе ў п. Копысь Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Mae дзьве вышэйшыя адукацыі. Закончыў Магілёўскі пэдагагічны інстытут і Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Па спэцыяльнасьці — настаўнік гісторыі й грамадазнаўства, эканаміст — арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасьці. Як большасьць былых савецкіх людзей, А. Лукашэнка, будучы камуністам, працаваў сакратаром камітэту камсамолу, быў партыйным кіраўніком у войску, у калгасах і саўгасах. Апошні час Лукашэнка працаваў старшынёй парляманцкай камісіі па барацьбе з карупцыяй і тут ён здабыў сабе папулярнасьць. Быў ён адным з ворагаў Белавежскіх пагадненьняў, насіў бээсэсэраўскі дэпутацкі значок, падтрымліваў пракамуністычныя арганізацыі й ніколі не размаўляў па-беларуску. Такі гэта партрэт Аляксандра Лукашэнкі да часу выбару яго на прэзыдэнта Беларусі. Заходняя прэса параўноўвае А. Лукашэнку да Ўладзіміра Жырыноўскага — ініцыятара вярнуць былы Савецкі Саюз.
Як там не было, але, заняўшы прэзыдэнцкі пост, Лукашэнка даў прысягу паступаць згодна Канстытуцыі Беларусі, г.зн. абараняць яе дзяржаўную незалежнасьць. I што цікава, сваё першае выступленьне ў парляманце, як прэзыдэнт, А. Лукашэнка зачытаў па-беларуску.
Так, як і абяцаў у сваёй перадвыбарчай кампаніі, Лукашэнка ачысьціў урад ад людзей, якія паступалі незаконна. Гэтым прыдбаў сабе новых ворагаў, якія напэўна ня будуць сядзець спакойна. Але, пакуль суд ды справа, трэба даць час першаму прэзыдэнту Беларусі пачаць работу, а пасьля даць яму сваю ацэнку.
(„Голас Часу” № 32 (5), Лёндан 1994 г.)
Заходнія і усходнія суссдзі
Хто першы пачаў ламаць трактаты?
У сувязі з 50-й гадавінай гітлераўскага нападу на Польшчу, 2 верасьня 1989 году ў Лёндане адбылося ўрачыстае паседжаньне Нацыянальнай Рады Рэчы Паспалітай. На паседжаньні аднагалосна была прынята рэзалюцыя, якая асуджае існуючую ў Полыпчы савецкую дамінацыю й дамагаецца ліквідацыі пакту Рыбэнтропа-Молатава. I як зазначае рэзалюцыя, праз гэты пакт саветы зламалі Рыжскі трактат з 1921 году.
Далей Нацыянальная Рада „выказвае гатоўнасьць урэгуляваць адносіны зь незалежнымі суседзямі: Літвой, Латвіяй, Беларусьсю й Украінай”. Гэта значыць, што заходнія землі Беларусі й Украіны маюць адысьці да Польшчы, так як яны былі да 1939 году.
У часе другой Рэчы Паспалітай яе граніца зь Нямеччынай не прлягала ўздоўж Одры й Нысы-Лужыцкай, а толькі праходзіла далей на ўсход. Старая граніца Польшчы зь Нямеччынай у некаторых мясцох вызначана была плебісцытам, у адпаведнасьці з пастановай Канфэрэнці ў Парыжы ў 1919 годзе. I сёньня палякі не прызнаюць яе, хаця перасунулася яна на захад і дала палякам больш тэрыторыі.
Усходнюю граніцу Полыпчы Мірная Канфэрэнцыя ў Парыжы не вызначыла. У той час, як ішлі дыскусіі ў Парыжы й падпісваўся Вэрсальскі трактат, палякі вялі вайну з бальшавікамі на беларускай зямлі. У гэтых ваенных дзеяньнях Антанта мілітарна й эканамічна памагала Польшчы, каб стрымаць пашырэньне камунізму на Захад. А што да ўсходняй граніцы Польшчы, то ў 87 артыкуле Тарктату была ўстаўлена агаворка: „Граніцы Польшчы, якія ёсьць
неакрэсьленыя ў гэтым трактаце, будуць устаноўлены праз галоўныя Саюзныя Дзяржавы”. Аднак так не сталася.
Усходняя граніца Польшчы рашалася ў той час не за канфэрэнцыйным сталом, а на полі збройнага змаганьня. Таму заходнія дзяржавы не хацелі бяз ведама Саветаў заўчасна выносіць сваю пастанову, і абмежаваліся толькі да этнічнай граніцы.
8 сьнежня 1919 году Антанта вызначыла Полыпчы часовую граніцу, якую сталі называць „лініяй Керзана”. Была гэта не этнаграфічная, але палітычная лінія. Яшчэ да нашага часу, на захад ад гэтай граніцы насельніцтва Беласточчыны не згубіла свайго беларускага характару. Сталін аддаў Польшчы Беласточчыну й Бельшчыну, каб прыцягнуць Польшчу ў свой камуністычны блёк. Бальшавікі гандлявалі чужой тэрыторыяй як ім падабалася й за гэта маюць сёньня й могуць мець заўтра яшчэ большы клопат за свае махінацыі.
Ваенныя падзеі палякаў з бальшавікамі ў 1919-1920 гадох закончыліся пагадненьнем у Рызе. Абодва бакі мелі досыць вайны, але міру найбольш хацелі бальшавікі й за гэты мір былі гатовы аддаць палякам амаль усю Беларусь. Але польскія нацыяналісты не хацелі ўсяе Беларусі. Яны ўзялі яе столькі, колькі маглі пераварыць.
Рыжскі трактат быў ганебным злачынствам, якое ўчынілі палякі з бальшавікамі над беларускім народам. Яны не дапусьцілі на Канфэрэнцыю ў Рыгу беларускую дэлегацыю БНР, якую ачольваў В. Ластоўскі, не дапусьцілі таксама ані Жылуновіча, ані Чарвякова з БССР, якую бальшавікі самі стварылі; а палякі не дапусьцілі свайго сымпатыка А. Луцкевіча зь яго Найвышэйшай Радай БНР. За іхнімі плячыма палякі з бальшавікамі падзяліліся Беларусьсю.
I як гэта гучыць фальшыва, калі старшыня польскай дэлегацыі ў Рызе Ян Домбскі ў заключным слове сказаў: „Мы стараліся разьвязаць усе спрэчныя справы слушна й справядліва: кожная старана зрабіла для другой уступствы ня толькі, каб дайсьці да паразуменьня, але таксама каб аблегчыць прышлыя адносіны”.
А ў адказ Домбскаму савецкі прадстаўнік у Рызе, Іофэ, выказаў сваю недарэчнасьць, калі сказаў: „Абодва бакі ня выказалі ніякай агрэсыўнасьці. Мы падпісалі мір, які поў-
насьцю заспакойвае жыцьцёвыя, справядлівыя й неабходныя інтарэсы польскага народу”.
Пры ўкладаньні трактату паўстала даволі важнае пытаньне: з кім Польшча гранічыць? Таму абодва бакі афіцыйна прызналі незалежнасьць Беларусі й Украіны й упісалі гэта ў пратакол.
Як бачым, змоўшчыкі прызналі незалежнасьць Беларусі, але не дапусьцілі беларускіх прадстаўнікоў на мірную Канфэрэнцыю, а за плячыма „незалежнай Беларусі” Домбскі й Іофэ падзяліліся ёю паводле сваіх узаемных інтарэсаў, назваўшы гэта „слушна й справядліва ня выказаўшы ніякай агрэсыўнасьці”.
Другой недарэчнасьцю было, што „незалежная Беларусь”, якую ніхто зь беларусаў не рэпрэзэнтаваў у Рызе, паводле 2-га артыкула трактату „зракалася ўсякіх тэрытарыяльных правоў на захад ад граніцы”.
На падзел Беларусі ў Рызе, Якуб Колас у вершы „Беларускаму Люду” пісаў у 1921 годзе:
Хіба забудзем мы тыя межы,
Што правадзілі бяз нас?
Раны глыбокі, ох, яшчэ сьвежы!
Помсты агонь не пагас.
Нас падзялзлі! — Хто? Чужаніцы!
Цёмных дарог махляры,
К чорту іх межы, к д'яблу граніцы.
Нашы тут гоні, бары!
Будзем мы самі гаспадарамі,
Будзем свой скарб ратаваць.
Годзе той крыўды! У ногу з братамі
Пойдзем свой край вызваляць!
Рыжскі трактат быў асуджаны ўсім беларускім народам, яго правымі й левымі арганізацыямі. Нават Трэці Кангрэс Саветаў Менскага ўезду 12 сьнежня вынес рэзалюцыю, у якой дамагаўся незалежнасьці Беларускай Савецкай Рэспубліцы ў яе этнаграфічных межах і што дэлегацыя БССР павінна быць паслана на мірныя перагаворы, дзе рашаецца лёс Беларусі паміж Расеяй, Украінай і Польшчай.
Падпісваючы Рыжскі трактат у сакавіку 1921 году, Польшча ў 7-ым артыкуле забавязалалася забесьпячаць свабоднае разьвіцьцё беларускай культуры, мовы, ды адначасна давалася права арганізацыі беларускіх школаў у межах Польшчы.
Яшчэ раз згадаем, што Полыпча, падпісваючы Вэрсальскі Мірны дагавор 28 чэрвеня 1919 году, забавязалася ахоўваць жыцьцё й вольнасьць усіх бяз розьніцы паходжаньня, нацыянальнасьці, мовы, веравызнаньня, ды на дзяржаўны кошт запэўніць навучаньне дзяцей нацыянальных меншасьцяў роднай мовы. Артыкул 1-шы Вэрсальскага дагавору, ратыфікаванага польскім Соймам 1 жніўня 1919 году, катэгарычна забавязваў Полыпчу, каб „яе пастановы былі прызнаны Полыпчай, як правы прынцыповыя, каб ніводная ўстанова, ніводнае распараджэньне, ніводная ўрадавая дзейнасьць не ішла супраць гэтых пастаноў і што ўсё тое, што ідзе супраць іх, будзе лічыцца ня маючым сілы”.
Польская Канстытуцыя ад 21 сакавіка 1921 году у 109-м артыкуле пастанаўляе: „Кожны грамадзянін мае права захаваньня сваёй нацыянальнасьці, разьвіцьця сваёй мовы й нацыянальных асаблівасьцяў”. Артыкул 110-ы Канстытуцыі пастанаўляе, што нацыянальныя меншасьці могуць арганізаваць школы на ўласны кошт, у якіх могуць кары■стацца сваёй мовай.
Ці Польшча выканала гэтыя агульналюдзкія забавязаньні перад сваімі грамадзянамі іншых нацыянальнасьцяў і рэлігіяў, падпісваючы Вэрсальскі й Рыжскі трактаты? Ніколі. Дык хто ж тады пачаў першы ламаць трактаты як не палякі. Як піша полька Барбара Топорска ў „Вядомосьцях” ад 26 траўня 1962 году, „Польпіча зламала ўсе міжнародныя трактаты, якія забавязвалі яе да шанаваньня аснаўных свабодаў грамадзян другіх вераў і нацыянальнасьцяў.
Брытанскі прэм’ер-міністар Льлёйд Джордж, якому прыходзілася няраз спатыкацца й гутарыць з палякамі на Мірнай Канфэрэнцыі ў Парыжы, у сваіх успамінах так згадвае палякаў:
„Ніхто не зрабіў нам больш клопату як палякі. Будучы ў свой час наймагутнейшай вайсковай сілай у цэнтральнай Эўропе, калі Прусія была галадаючым княствам, у той час як да нязьлічаных правінцыяў сярод абшырнай тэрыторыі,
заселенай іншымі расамі, Польшча ня можа мець нашчадніцкіх гістарычных дамаганьняў, да забраных ёю зямель. П’яная ад сьвежага віна свабоды, дадзенай ёй аліянтамі, яна імкнецца яшчэ раз быць усемагутняй паняй цэнтральнай Эўропы. Самавызначэньне народаў не адпавядае яе амбіцыі. Яна палакомілася на Галіцыю, Украіну й частку Беларусі. Галасаваньне насельніцтва рашуча адкінула-б яе дамінацыю. Таму права ўсіх народаў да выбару сваёй дзяржаўнасьці было зараз-жа адкінута яе лідэрамі.
Яны цьвердзілі, што гэтыя розныя народы належалі да палякаў правам збройнага захопу іх продкаў. Як той нармандзкі барон, які, калі запыталі яго паказаць дакумант на зямлю, выцягнуў шаблю з ножан”.
Вясной 1922 году ў Генуі (Італія) адбылася міжнародная канфэрэнцыя. 3 траўня беларуская дэлегацыя нанесла візыт старшыні Генуэзскай Канфэрэнцыі прэм’еру Італіі Л. Факта й уручыла яму мэмарандум ад ураду БНР да ўдзельнікаў канфэрэнцыі. У ім зьмяшчалася просьба „паставіць у праграму канфэрэнцыі пытаньне аб пераглядзе Рыжскага міру і, як вынік адмены яго, прызнаць Беларускую Народную Рэспубліку”.
Адначасна распаўсюджваўся зварот замежнай групы ЦК партыі беларускіх эсэраў з заклікам „удзяліць увагу беларускаму народу”. У звароце гаварылася: „Мы просім Высокую Канфэрэнцыю не прызнаваць Рыжскага міру й ануляваць праведзены ў Рызе падзел Беларусі, кіруючыся этнаграфічнымі данымі. Просім прадставіць беларускаму народу свабоду ўстанаўленьня дзяржаўнага ладу й права свабоднай канфэдэрацыі” („Полымя”, кастрычнік 1983 г., стар. 171).
Буржуазны Захад мала цікавіўся прыгнечанымі народамі, і, ня толькі да беларускага, але й да пытаньняў іншых малых народаў прыслухоўваліся краем вуха.
17 верасьня 1939 году Рыжскі трактат быў перакрэсьлены, але ня супраць волі народу, а дзеля дабра Беларусі й Украіны.
Пішучы гэты артыкул, я добра памятаю нядзелю 17 верасьня 1939 году. Раніцай чутны былі глухія выбухі з боку польска-савецкай граніцы. Пасьля па баку Заходняй Беларусі, высока над Стоўбцамі, паявіліся самалёты, але гораду не бамбілі. Сонца раніцай сьвяціла й я бачыў у самалётах чыр-
воныя хвасты. Калі я стаяў на вуліцы, каля мяне праляцеў на кані жаўнер. Я прыйшоў у хату й кажу хвораму бацьку, які ляжаў у ложку, што я бачыў жаўнера на кані, які праляцеў па нашай вуліцы, але гэта ня быў польскі жаўнер. Хворы бацька падняўся з ложка, сеў, перахрысьціўся й сказаў: „Дзякуй Богу, зьмена ўлады”. I гэтак думалі амаль усе беларусы ў Заходняй Беларусі пад Польшчай. А што рабіла пазьней НКВД, гэта другая справа. Аднак аб’яднаньне Заходняй Беларусі з Усходняй было народам спаткана прыхільна.
Заняцьце Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі 17 верасьня 1939 году ратавала яе ад палянізацыі й акаталічаньня. Па ўсёй Заходняй Беларусі адкрыліся беларускія школы, а зь імі адкрылася дарога да вышэйшай асьветы, асабліва для беднай сялянскай моладзі, якая ня мела магчымасьці вучыцца пры Польшчы.
Той дваццацігадовы міжваенны перыяд польскае ўлады на землях Беларусі ўвайшоў у гісторыю як перыяд нацыянальнага прыгнёту й заняпаду нацыянальнай культуры. Войт у гміне, камэндант паліцыі на пастарунку, а ксёндз з амбоны кіравалі Заходняй Беларусьсю.
На працягу доўгіх стагодзьдзяў супольнага польска-беларускага жыцьця палякі кіраваліся сьляпым нацыяналізмам, шавінізмам, імпэрыялізмам. Гэтыя перастарэлыя навыкі перахоўваюцца некаторымі палякамі да нашага часу.
На заканчэньне гэтага артыкула варта сказаць, што паколькі пакт Рыбэнтропа-Молатава ёсьць варожы для палякаў, то няменш варожым для беларусаў зьяўляецца Рыжскі трактат, заключаны Домбскім і Іофэ.
(„Голас Часу” № 3, Лёндан 1989 г.)
Беларуска-польская канфэрэнцыя гісторыкаў
Некаторая беларуская прэса за месяц красавік гэтага году падала інфармацыю аб нядаўна адбыўшайся ў Менску першай навуковай канфэрэнцыі беларускіх і польскіх гісторыкаў прысьвечана беларуска-польскім сувязям у перыяд Вялікага Княства Літоўскага й Рэчы Паспалітай.
У канфэрэнцыі прымалі ўдзел Таварыства беларуска-польскай дружбы, Дом савецкай навукі й культуры ў Варшаве, Інсытут гісторыі АН БССР, Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Міністэрства народнай асьветы БССР, а таксама вучоныя з Варшавы, Познані, Торуні, Беластока. Гэта першая такога роду канфэрэнцыя й ёсьць надзея, што будуць і наступныя.
Так склалася палітычная кан’юнктура, што гісторыя Беларусі аказалася ня толькі занядбанай, але скажонай і то нашымі суседзямі з захаду й усходу. I цяпер, у часе галоснасьці, беларускія гісторыкі маюць нагоду выступіць і сказаць сваё слова праўды пра гісторыю Беларусі, ды запоўніць шматлікія „бельія й чорныя” плямы.
У сваім залажэньні канфэрэнцыя ёсьць карысная й на часе, бо-ж сапраўдным гісторыкам ходзіць, каб узгодніць гістарычныя факты супольнага шматвяковага сужыцьця беларускага й польскага народаў у адной дзяржаве так, як яны жылі ў сапраўднасьці. Аб’ектыўныя вынікі канфэрэнцыі могуць аказаць вялікую дапамогу ўкладальнікам падручнікаў для школаў і вышэйшых навучальных установаў па вывучэньні гісторыі гэтага перыяду, каб будучае маладое пакаленьне БССР і Польшчы магло засвойваць сапраўдныя веды, а не нацыяналістычную прапаганду.
Трэба спадзявацца, што нешта талковае будзе зроблена ў напрамку ўзгадненьня аснаўных гістарьгчных фактаў, бо да гэтага часу выказваліся спрэчныя паняцьці паміж польскімі й беларускімі гісторыкамі адносна Вялікага Княства Літоўскага.
Яшчэ й сёньня большасьць польскіх гісторыкаў прызнае, што вунія Літвы з Польшчай была карысная ня толькі для Полыпчы, але няменш і для народаў ВКЛ. Як прыклад, палякі спасылаюцца на сваю вышэйшую культуру, якую яны, быццам, прынесьлі народам ВКЛ.
Такія асьведчаньні польскіх гісторыкаў аспрэчвалі й аспрэчваюць беларускія й расейскія гісторыкі, ды нават некаторыя замежныя й польскія гісторыкі не пагаджаюцца з паводзінамі палякаў на тэрыторыі ВКЛ. Факт той, што Рэч Паспалітая, якая пасьля вуніі зь Літвой сталася наймагутнейшай дзяржавай у Эўропе, у XVII стагодзьдзі аказалася арэнай грамадзянскай вайны, а ў канцы XVIII стагодзьдзя сталася ахвярай суседзяў.
Сталася гэта таму, што Польшча не рэспэктавала нацыянальныя й рэлігійныя пачуцьці народаў ВКЛ, а як нацыяналістычна-шавіністычная дзяржава накідала ім сілай усё сваё з мэтай спалянізаваць сьпярша магнатаў і шляхту праз Каталіцкі касьцёл, а пасьля прыступіць да палянізацыі народу праз увядзеньне царкоўнай вуніі. Гэта выклікала ў народзе агульнае незадаваленьне, хваляваньне, бунты, што прывяло да грамадзянскай вайны й утраты дзяржаўнай незалежнасьці Рэчы Паспалітай. Ня ўсе, аднак, польскія гісторыкі хочуць прызнаваць памылкі Полыпчы.
Тэма гісторыі старая, але падыход да яе новьі. Аб ходзе першай канфэрэнцыі выказаў свае погляды старшыня Беларуска-Польскага таварыства прафэсар Леанід Лойка ў газэце „Советская Белоруссня” ад 16 красавіка г.г. у артыкуле „Нашн корнн нсторнн”.
Адно з важных пытаньняў, якое парушае праф. Л. Лойка, гэта паходжаньне беларускай дзяржаўнасьці: ці Вялікае Княства Літоўскае было літоўскім ці беларускім. У даным пытаньні, — кажа праф. Лойка, — становішча польскіх гісторыкаў аказалася неаднолькавае. У шмат чым паўтараюць яны канцэпцыю часоў беларускага гісторыка Л. Абэцэдарскага зь яго манаграфіяй 70-х гадоў.
Але не адзін Абэцэдарскі пісаў гісторыю Беларусі ў духу яе русыфікацыі й фальсыфікацыі. Русыфікаваў Беларусь многа хто да Абэдэрарскага, а найбольш царскія гісторыкі й нават савецкая Акадэмія навук БССР.
Як польскія, так і расейскія белыя й чырвоныя імпэрыялістычныя гісторыкі прыпісвалі сваё культурнае дабрадзейства ў разьвіцьці Беларусі, якое было ў сапраўднасьці не што іншае, як палянізацыя й русыфікацыя беларусаў. Дзесяткі пакаленьняў беларусаў вырасталі ва ўмовах палітыкі палянізацыі, русыфікацыі і дыскрымінацыі беларускай культуры. He даючы права на беларускую мову, школу, нашы суседзі закладалі свае польскія або расейскія школы. I гэта называлі яны пашырэньнем культуры сярод беларусаў.
Летапісы й дакуманты гавораць, што яшчэ да прыходу на Беларусь дабрадзеяў з захаду й усходу, ужо за Альгерда (памёр у 1377 г.) на беларускай мове вялася дзяржаўная канцылярыя ВКЛ. За караля Казіміра Ягайлавіча (1440-
1492) у 1457 годзе выдадзены быў „Земскі прывілей Казіміра”, які напамінае ангельскую „Магну Хартыю”. За Казіміра выдадзены быў „Судзебнік” — зборнік пісаных законаў для дзяржаўных судзьдзяў.
У 1517 годзе пачынаюць выходзіць з друку ў перакладзе на беларускую мову кніжкі Бібліі пад агульнай назвай „Бнблня руская выложена доктором Францнском Скорнною нз славного града Полоцка, Богу ко чтн н людем к доброму наученню”.
Перакладзеная Скарыною на родную мову Біблія апярэдзіла палякаў і расейцаў. Была яна трэцяй пасьля нямецкай (1445) і чэшскай (1488) і ёю карысталася ўся ўсходняя славянская Эўропа.
У XVI стагодзьдзі выйшлі на беларускай мове тры Статуты дзяржаўных законаў у 1529, 1566 і 1588 гадох. Польскі гісторык Ежы Ахманскі піша: „III Статут Літоўскі, які абавязваў аж да 1840 году, зьяўляецца выдатным помнікам літоўскага права й перавышае ня толькі Судзебнікі маскоўскія 1497, 1550, 1649 гадоў, але дамінуе над шматлікімі заходнееўрапэйскімі кодэксамі, не гаворачы ўжо аб Польшчы, якая не змагла здабыцца на падобны збор правоў” („Гісторыя Літвы”, Вроцлав 1982, стар. 133).
У 1585 годзе выдадзены быў „Трыбунал”, які зьяўляецца ня толькі юрыдычным дакумантам, але таксама каштоўным помнікам баларускай мовы.
Факты гавораць самі за сябе, што беларускія феадалы тае пары былі людзьмі адукаванымі, уважалі сябе за беларусаў, а не палякаў ці пазьней за расейцаў, і, як гаспадары дзяржавы, пісалі свае законы на роднай беларускай мове. Канцлер Леў Сапега ў прадмове да Статуту пісаў: „Не обчнм якпм языком, але свонм власным правы спнсаные маем н каждого часу чого нам потреба ку спору всякое крывды ведатн можем”.
Кастусь Тарасаў піша: „Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага набыў шырокую эўрапэйскую вядомасьць. Ён перакладаўся на польскую, нямецкую, лацінскую, французскую мовы; выкарыстоўваўся на Маскоўскай Русі пры падрыхтоўцы Саборнага ўложэнія 1649 года, у судах Эстоніі й Латвіі. Статуту было наканавана доўгае жыцьцё. Ён дзейнічаў усё
XVII i XVIII стагодзьдзі, толькі ў 1840 годзе царскі загад скасаваў яго” („Памяць пра легенды”, Мінск 1990, стар.110).
Прафэсар Оксфардзкага ўнівэрсытэту В. Морфіл у сваёй кніжцы на ангельскай мове піша: „Беларусы былі найболып цывілізаванай нацыяй на Ўсходзе Эўропы. На беларускай мове дайшлі да нас сапраўдныя дакумэнты, якія выдавалі польскія каралі сваім подданым у XV-XVI стагодзьдзях” („Полянд”, Лёндан 1893, стар. 14).
Але пасьля польска-літоўскіх вуніяў, канец XVII і амаль усё XVIII стагодзьдзе, гэта найбольш убогі, крытычны й трагічны перыяд беларускай культуры на працягу ўсяе яе гісторыі. У 1697 годзе сойм Рэчы Паспалітай выдаў закон аб забароне ўжываньня беларускай мовы ў афіцыйнай дакумэнтацыі. Пісаць дазвалялася толькі па-польску або па-латыні. У XVIII стагодзьдзі ў беларускай літаратуры не знаходзім ніводнага паважнейшага пісьменьніка.
Сьцьверджаньні некаторых польскіх гісторыкаў, што знаходжаньне Беларусі ў складзе Рэчы Паспалэтай спрычынілася да яе разьвіцьця ў духу заходняй культуры, якую прынесьлі палякі на „крэсы всходне”, не адпавядае праўдзе. Палякі прынесьлі на ўсходнія землі не культуру, а няшчасьце. Яны былі фактычна ініцыятарамі ліквідацыі слаўнай усходняй грэка-візантыйскай культуры, якая стаяла вышэй за заходнюю рымскую. Ліквідавалі яе палякі праз свой сьляпы нацыяналізм і ваяўнічую Каталіцкую царкву пад інсьпірацыяй „непамыльных” рымскіх папаў.
Пакуль да заходняй культуры, то палякі сьпярша запазналіся й карысталіся ўсходняй культурай, якая ішла ў Полыпчу з Маравіі. Аб гэтам гаворыць зварот мараўскага князя Сьвятаполка да лідэра польскага племя палян, каб прыняў хрысьціянства, якое ў другой палове IX стагодзьдзя пашыралі там браты Канстанцін-Кірыла й яго брат Мяфодзій ва ўсходнім праваслаўным абрадзе. I гэты абрад быў прыняты ў Польшчы.
Усе вуніі, якія зьвязалі Беларусь з Польшчай, хаця некаторыя польскія гісторыкі пішуць, што былі яны дабравольныя, у сапраўднасьці былі навязаны. He народ тварыў іх, а кіраўнікі алігархічнай клясы. Яны пад прэтэкстам прагрэсу заходняй культуры, на практыцы аказаліся тормазам у разьвіцьці агульных культур народаў ВКЛ, што спрычы-
нілася да ўпадку Рэчы Паспалітай. Вуніі прынесьлі болып шкоды народам ВКЛ, чым карысьці.
Сьпярша вунія была карыснай у сэнсе абаронным супраць крыжакоў і заключана была праз сужэнства Ягайлы зь Ядвігай. Але калі прыйшлося ВКЛ ваяваць у абароне сваіх зямель супраць наступу Маскоўскай дзяржавы, то палякі не сьпяшаліся з дапамогай. Толькі тады пачалі памагаць, калі ўбачьілі небясьпеку для сябе. I ў гэты крытычны час вайны Вялікага Княства Літоўскага з Масквой, за помач ВКЛ павінна было заключаць новыя вуніі з Польшчай, якія аддавалі ВКЛ пад апеку Каралеўства Польскага, якое дзейнічала ў інтарэсах палякаў. А ў іх інтарэсах была каталізацыя, палянізацыя й захоп зямель ВКЛ, што яшчэ больш насьцярожыла Маскву супраць Вялікага Княства Літоўскага.
Вялікае Княства Літоўскае ў сваім залажэньні было дзяржавай, у якой шанавалася этнічнае паходжаньне народаў і іхняе рэлігійнае перакананьне. Ужо на самых пачатках тварэньня ВКЛ Міндоўгам і Гедымінам быў пакладзены моцны падмурак, які не нарушаў „старыны” — г.зн. захоўваліся старыя парадкі, якія былі заведзены раней. Гэта садзейнічала кансалідацыі ўнутраных сіл дзяржавы.
Аднак палякі не ацанілі належным чынам гэтага важнага народнага права, а нарушыўшы „старыну” пачалі ўводзіць свае парадкі ў ВКЛ і праз сваю каталізацыю й палянізацыю магнатаў, шляхты й сялян спрычыніліся да маральнага й эканамічнага заняпаду сьпярша ВКЛ, а неўзабаве гэты самы лёс напаткаў і Полыпчу.
Сілай абставін часу Беларусь сталася забытым краем. Аб ёй пісалі й успаміналі як аб Польшчы, а пасьля як і Расеі. Асобнага аб’ектыўнага дасьледаваньня не было. Яе лепшыя творчыя сілы выкарыстоўвалі палякі, а пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай —расейцы. Яны не прызнавалі існаваньня беларускай нацыі як народу, яе мовы, а бачылі на гэтай зямлі толькі „заходнерускі народ”, або „польска-літоўскую шляхту”, а яе мову называлі дыялектам. Такая тэрміналёгія вяла да скажэньня ўсяго гістарычнага працэсу беларускага народу й замоўчваньня яго багатай гісторыі й культуры.
Першы падзел Рэчы Паспалітай яе суседзямі ў 1772 годзе прамовіў да розуму некаторых польскіх дзеячоў, але не
зусім. Старыя пасяганьні на чужое засталіся жыць. Канстытуцыя 3-га Мая 1791 году, аб свабодзе якой так многа гаварылі, расьпісвалі ды ў далейшым расхвальваюць палякі, у сапраўднасьці не палепшыла, а толькі пагоршыла абставіны народаў ВКЛ у адносінах да Польшчы. Канстытуцыя, горш чым Люблінская вунія (1569), накінула сваю гегемонію народам Вялікага Княства Літоўскага. He зьвяртаючы ўвагі на Статут ВКЛ ад 1588 году, які гаварыў аб захаваньні ў спакою падданых нашых абыватэляў панства з боку рознага разуменьня й ужываньня хрысьціянскага набажэнства. Ужо ў сваім першым пункце Канстытуцыі пастаноўлена, што нацыянальнай рэлігіяй у дзяржаве ёсьць і будзе сьвятая рымска-каталіцкая вера й пераход зь дзяржаўнай веры ў другую забараняецца. На ўсе тэрыторыі Рэчы Паспалітай мела расьцягвацца аднолькавая адміністрацыя й судаводзтва, зразумела, на польскай мове. I ў такім канстытуцыйным строі Вялікае Княства Літоўскае раўнялася польскім правінцыям Велькапольскі й Малапольскі.
Усходнія народы Рэчы Паспалітай, якія мелі адменную мову, звычаі, рэлігію й дэмакратычныя прынцыпы, змушаны былі паддацца Польшчы. Аб гэтым піша вядомы польскі пісьменьнік Крашэўскі ў сваёй манаграфіі „Вільно”: „I так Полыпча паглынала ня толькі Літву, але ад гэтага часу (...) накідала ёй усё сваё права, адміністрацыю, звычаі, мову, не пакідаючы прыроджанага (карэннага), не дастасоўваючыся да гэтага краю”.
А ў канцы Крашэўскі абвінавачвае Полыпчу ва ўтраце незалежнасьці Літвы. Вуніі адчынілі шырока дзьверы для польскай эміграцыі і калянізацыі ВКЛ. Як прызнаюць самі палякі, эміграцыя была „выборова”, яе складалі ксяндзы, манахі розных ордэнаў, навукоўцы, палітыкі, пісьменьнікі й г.п. Заданьнем гэтых людзей было насяляць гарады, апаноўваць вёскі, прылучаць сабе ўсё, што прадстаўляла матэрыяльную вартасьць, як зямля, галоўным чынам праз Каталіцкі касьцёл і ўладу, прысьпяшаць палянізацыю краю.
Падобныя рэчы дзеяліся на Беларусі й пад Расеяй пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай. Таму неабходна, каб беларускія гісторыкі правялі сваю канфэрэнцыю з расейскімі гісторыкамі й напомнілі ім захоп Смаленшчыны, Пскоў-
шчыны й узгоднілі шэраг гістарычных фактаў з гісторыі Беларусі, якія да гэтага часу падаюцца фальшыва й так сама вучаць у сваіх школах моладзь. Да таго прэса, радыё, тэлевізія падаюць далёкія ад праўды інфармацыі па гісторыі Беларусі. Шматлікія дасягненьні беларусаў расейцы прьіпісваюць сабе, як гэта рабілі раней палякі, або замоўчваюць. Многа хто знае, што ўсё гэта робіцца сьвядома з мэтай прынізіць слаўнае мінулае Беларусі ў галіне культуры, цывілізацыі, збройнай сілы, а паказаць, што толькі дзякуючы ўзьяднаньню Беларусі з Расеяй, дзякуючы Кастрычніцкй рэвалюцыі, савецкай уладзе й мудрай партыі, Беларусь атрымала „дзяржаўную незалежнасьць” і права на разьвіцьцё свае культуры й т.п.
Расейскія дзяржаўныя гісторыкі, як „старшыя браты” беларусаў, саромеюцца прызнаць, што расейцы вучыліся шмат чаго ў беларусаў, а не беларусы ў расейцаў. Усяго гэтага немагчыма ўспамянуць і пералічыць, але можна прыпомніць ужо раз згаданага Л. Абэцэдарскага, які, зьвязваючы Беларусь з Расеяй, прызнаў уклад беларусаў у разьвіцьцё культуры й цывілізацыі Маскоўскай дзяржавы. Ён пісаў: „Выхадцы зь Беларусі склалі пераважную большасьць прыдворных майстроў маскоўскага цара. Беларускія майстры прывезьлі ў Расею тэхніку аб’ёмнай разьбы па дрэву, тэхніку вырабу рэльефных паліхромных кафляў. Яны падрыхтавалі паяўленьне ў Расеі скульптуры. Віцебскі аружнік Лука Журын удасканаліў вытворчасьць рускай агнястрэльнай зброі. Праслаўлены зодчы XVI в. Янка Бухвостаў быў выхадцом зь Беларусі. Шырока вядомая дзейнасьць у Расеі паэта, драматурга, педагога Сімяона Полацкага. Выхадцы зь Беларусі былі акцёрамі, дэкаратарамі, касьцюмерамі, рэквізітарамі першага ў Расеі прыдворнага тэатра. У Расеі працавалі беларусы — перакладчыкі, друкары, настаўнікі, сьпевакі, іканапісцы. Сусьветную славу набылі такія помнікі архітактуры й мастацтва, як Каломенскі дварэц цара Аляксея, Васкрасенскі храм Нова-Іерусалімскага манастыра на Істрьі, Круціцкі церамок у Маскве, разны іканастас Смаленскага сабора былога Нова-Дзявічага манастыра — помнікі, якія зьяўляюцца выдатнейшым вынікам творчай садружнасьці беларускіх і рускіх майстроў” („У сьвятле не-
абвержаных фактаў”, Мінск 1969, стар. 91-92). 3 гэтага бачым, што „малодшы брат” перарос „старэйшага брата” на галаву. Аднак „старэйшы брат”, прысвоіўшы сабе мудрасьць „малодшага брата”, пастанавіў зьнішчыць яго. Як пісаў у 1924 годзе А. Чарвякоў, „усё тое, што так ці іцакш гаварыла аб былой гісторыі беларусаў, што так ці інакш магло напамінаць, што Беларусь гэта ня ёсьць Расея, — усё гэта нішчылася, прасьледавалася агнём ды жалезам”.
Нямала было зьнішчана й вывезена зь Беларусі яе гістарычных і культурных рэчаў. Некаторыя зь іх сёньня можна знайсьці ў розных канцох сьвету, а найбольш у Расеі, Польшчы й Літве. Што праўда, робяцца захады вярнуць Беларусі яе спадчыну, але ня так лёгка й проста вярнуць гэтыя рэчы. Ды ўлада ў краіне была яшчэ ня так даўно ў руках тых-жа камуністаў, што нішчылі беларускую народную культуру, ды яшчэ й сёньня няведама як будуць ставіцца да яе. I таму некаторыя беларусы на эміграцыі неахвотна давалі свае эміграцыйныя выданьні ў беларускія дзяржаўныя ўстановы ў краі, баючыся, каб яны зноў не пайшлі з дымам, або цьвілі ў падвалах цэнзараў.
Вяртаючыся да дзейнасьці палякаў у Вялікім Княстве Літоўскім, то ім даваліся вялікія зямельныя надзелы, якія зрабілі іх магнатамі. 3 часам да такіх магнатаў належалі абшырныя полаці беларускіх зямель: у Віленскай і Гарадзенскай губэрнях — 60%, у Менскай губэрні — 53,9% і ў Магілёўскай губэрні — 41,9% прыватнай зямельнай уласнасьці. Сюды трэба ўлічыць і беларускіх магнатаў, якія з прыняцьцём каталіцкай веры сталіся палякамі. Таму, рэч зразумелая, што беларускае сялянства, якое хварэла на зямлю, не магло бьіць задаволенае такімі парадкамі, што раней ці пазьней вяло да тайнага й яўнага бунту.
Як паказвае гісторыя, нашы суседзі-акупанты грунтаваліся не на аб’ектыўных жыцьцёвых рэаліях, а на сьвядомым скажэньні праўды. Гэта-ж яны руйнавалі беларускія народныя звычаі, мову, права, веру й не давалі доступу да свае навукі. Расейцы высунулі нават плян падзяліцца Беларусьсю з палякамі й такім парадкам зь імі пагадзіцца, бож шляхта й магнаты былі спалянізаваны, а сялянская маса запрыгоненая й ёю можна было кіраваць свабодна.
Нямала было й сваіх янычараў, якія, перайшоўшы ў лягер ворага на службу, памагалі нішчыць беларускую культуру. Рабілася так, каб забіць нацыянальную сьвядомасьць, каб народ ніколі не даведаўся аб сваіх слаўных продках, сваёй культуры, гісторыі й сіле мяча беларускага воя, які мужна змагаўся ў абароне свае незалежнай дзяржавы, якой было ВКЛ і не ў адным баі з крыжакамі, швэдамі, татарамі, масквічамі, прынёс вялікую славу. Былі гэта памятныя гістарычныя баі пад Грунвальдам, Хоцімам, Воршай і інш. I пазьней ваявалі беларусы, але пад чужымі сьцягамі, прыносячы славу чужынцам.
I толькі цяпер сярод некаторых гісторыкаў гэтых народаў пачынае фарміравацца сьвядомасьць перагляду дзяржаўнай палітыкі й узаемных дачыненьняў. I цяпер настаў час вывучыць мінулае Беларусі так, як гэта ёсьць прынята ў цывілізаваных краінах.
Шкада, што на канфэрэнцыі ў Менску польскія гісторыкі не прад’яўлялі прэтэнзій да беларускіх земляў, хоць у часе апошняй прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў Польшчы Лех Валэнса сказаў, што ён памятае аб „крэсах”.
Як падае газэта „Свабода (№ 9, травень 1991 г.) ва ўлётцы польскай Трвалэй Рады Едносьці Краю было напісана: „Суайчыньнікі! Палякі! Расея павінна вярнуць Польшчы захопленыя ёю, пачынаючы ад 1772 г., адвечныя польскія гарады й землі. (...) Што тычыцца ўстанаўленьня ўсходняй мяжы Полыпчы, мы вельмі цешымся, што беларусы ўважаюць, што наша зь імі мяжа яшчэ канчаткова ня вызначана. Па сутнасьці й мы так уважаем і жадаем вярнуць часова занятыя польскія землі з гарадамі Каралявец, Вільня, Горадня, Берасьце, Наваградак, Баранавічы, Слонім, Смаленск, Львоў ды іншыя”.
Або, як падае „Наша Ніва” (№ 1, травень 1991): „«Падарожжа на крэсы» — пад гэдакай рубрыкай варшаўская тэлевізія апошнім часам падае дакумантальныя стужкі з колішніх крэсаў. Нядаўна апавядалася пра Мерачоўшчыну й Ружаны. Зьмест: польскі сантымэнт, адраджэньне пальшчызны, каталіцтва — польскай веры”.
I як згадвае праф. Л. Лойка, на канфэрэнцыі была сказана такая фраза: „Гэтыя быўшыя польскія землі, безумоўна, павінны застацца ў Беларусі”.
Ніякія „быўшыя польскія землі” не засталіся ў Беларусі, толькі яшчэ Сталін аддаў Полыпчы карэнную беларускую Беласточчыну й Бельшчыну. Якая вялікая была раней Польшча, можна знайсьці на карце XIV стагодзьдзя. Тады граніца Каралеўства Польскага зь Вялікім Княствам Літоўскім праходзіла даволі далёка на захад ад Беластока, далей на захад ад Суража, Браньска, Драгічына й Белай.
Так, што быўшыя польскія землі знаходзяцца далей на захад ад Беластока й ракі Буг. А калі мы глянем на карту ад 1385 года, то Полыпча была яшчэ меншай. Але да падзелу Рэчы Распалітай у канцы XVIII стагодзьдзя граніца Польшчы пасунулася на ўсход на беларускую й украінскую тэрыторыі. На Беларусі гэтая граніца адпавядае амаль сучаснай граніцы Беларусі з Полыпчай за выняткам згаданай ужо Беласточчыны й Бельшчыны.
Якая-б не была дамоўленасьць паміж беларускімі й польскімі гісторыкамі на канфэрэнцыях, аднак цяжка паверыць, каб палякі адмовіліся ад сваіх імпэрыялістычных пасяганьняў на Ўсходзе, а асабліва на Беларусі. Аб гэтым сьведчаць шматлікія факты апошняй дзейнасьці польскіх агітатараў на Беларусі, якія школяцца ў Польшчы й засылаюцца на Беларусь, дзе галоўны рэй вядуць польскія ксяндзы праз свой Каталіцкі касьцёл.
Многа гавораць палякі ў краі аб вялікай колькасьці палякаў на Беларусі, але не аб беларусах нават на Беласточчыне. Інфармацыйна-культурнае выданьне праваслаўных беларусаў усходняе Беласточчыны „Часопіс” падае, што людзі, якіх можна лічыць адукаванымі, апісваючы Беластоцкае ваяводзтва аб беларусах не ўспамянулі, а залічылі іх да мазураў. Але не забыліся ўспамянуць „энклявы людносьці літэвскей і татарскей”. Такіх фактаў прамоўчваньня беларусаў даволі многа.
Ня ёсьць гэта нешта новае. Польская шавіністычная экспансія на Беларусь мае сваю старую й багатую гістарычную місію, але не ганаровую. Сёньня яна яшчэ раз ажывілася таму, што на гэта адпавядаюць палякам спрыяльныя абставіны. Ды нават беларускія культурнікі садзейнічаюць гэтай польскай акцыі. Як падае беларуская прэса ў краі, творчая і навуковая беларуская інтэлігенцыя ў Менску хо-
даецца стварыць Таварыства прыхільнікаў польскай культуры на Беларусі.
Апошнім часам з боку дзяржаўных культурных устаноў Беларусі й Польшчы намячаецца ўзаемная дапамога сваім суродзічам за польска-беларускай мяжой. Маецца на мэце стварыць сумесную камісію, якая будзе дасьледаваць супольную спадчыну абодвух народаў і абменьвацца культурнымі здабыткамі.
Усё гэта выглядае прыгожа на словах і на паперы, але ў практычным жыцьці гараць праваслаўныя цэрквы, капліцы, дамы сьвятароў на Беласточчыне, ломяцца замкі ў цэрквах, разбураюцца помнікі й крыжы над магіламі памерлых праваслаўных. I да гэтай нікчэмнай работы спрычыняюцца польскія навукоўцы праз сваю фалыпывую навуку, каб толькі пасеяць зерні варожасьці супраць праваслаўных беларусаў на Беласточчыне, ды зрабіць іх палякамі й ворагамі свайго беларускага народу. А на Заходняй Беларусі вядзецца прапаганда за прыналежнасьць яе да Полыпчы. Палякі гавораць беларусам адкрыта: „Вымятайцеся за Стоўбцы!”, а нават за Смаленск. I як можна з гэтым пагадзіцца?
Я не зьяўляюсы ворагам ані польскай, ані расейскай, ані іншай культуры, але думаю, што лепш будзе, калі беларусы, аматары польскай культуры, створаць на Беларусі Таварыства абароны беларускай культуры ад варожых наступаў сваіх суседзяў і адвядуць болш часу на аднаўленьне сваёй пакрыўджанай культуры й скажонай гісторыі.
На жаль, у „Заяве старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР тав. Кебіча В. Ф. аб граніцах Беларусі” было сказана наступнае: „Хачу таксама падкрэсьліць, што мы ня пойдзем ні на якія крокі па пераглядзе цяпер існуючых граніц. I ў нас няма ніякіх тэрытарыяльных прэтэнзіяў да нашых суседзяў” („Звязда” № 4174, 5 верасьня 1991 г.).
Гэта прыкрае асьведчаньне старшыні Савета Міністраў сувэрэннай дзяржавы, які так хутка й лёгка пагадзіўся з варожай сілай над правам. Для паважанага старшыні Вячаслава Кебіча добра вядома, што граніцы Беларусі па Першай і Другой Сусьветных войнах вызначаліся без удзелу беларусаў. За іх плячыма рабіўся гандаль іхняй тэрыторыяй. Таму граніцы Беларусі павінны быць перагледжаны
й вырашаны згодна гістарычных фактаў, а не казаць загадзя, што „ў нас няма ніякіх тэрытарыяльных прэтэнзіяў да нашых суседзяў”.
(„Голас Часу" № 14 (5), 15 (6),Лёндан 1991 г.)
Палякі на Беларусі й аб Беларусі
Кшыштоф Машкоўскі у газэце „Тыдзень польскі” ад 30 траўня 1992 году ў сваім невялікім артыкуле „Адраджэньне Беларусі” выказвае свае ўражаньні ад пачутага ад сваіх прыяцеляў, якія пабывалі на Беларусі. Тут коратка ўспамінаецца гутарка з дацэнтам унівэрсытэту ў Менску Паўлам Церашковічам і пераклад ягонай працы праф. А. Мальдзісам на польскую мову.
У выніку такіх інфармацыяў аўтар артыкула прыходзіць да заключэньня й дараджае, што ў сувязі з палітычнымі й гаспадарчымі зьменамі, якія адбыліся на Беларусі, трэба „неабходна вярнуцца да прынцыпаў талеранцыйнай рэлігійнай маралі й законнасьці. Тое, што раней рэпрэзэнтавала г.зв. вышэйшая сфэра памешчыкаў і арыстакратыі, зь якімі лічыліся капіталісты. (...) Ці не было-б талковым шукаць разьвязкі ў павароце на Беларусь былых земляўласьнікаў: Сапегаў, Радзівілаў, Тышкевічаў і інш. (Даведаліся, што робяцца захады склікаць у Нясьвіжы сямейны зьезд Радзівілаў). Паварот гэтых людзей даў-бы Беларусі многа карысьці: знайшоўся-б гаспадар зямлі”. А газэта „Свабода” (№ 5 за травень 1992 г.) падае, што „Радзівілы, магчыма, зьбяруцца ў Нясьвіжы”. Гэтую навіну прывёз з Польшчы доктар Адам Мальдзіс, які сустракаўся з Радзівіламі ў Варшаве, куды яны зьехаліся на пахаваньне Фэрдынанда Радзівіла.
„Аказваецца, нясьвіжскія Радзівілы вельмі сур’ёзна думаюць пра тое, як дапамагчы Нясьвіжу й зьбіраюцца ўтварыць з гэтаю мэтай свой Фонд, — распавядае А. Мальдзіс. — Вялікіх грошай цяпер у іх, натуральна, няма, але ёсьць імя, ёсьць сувязі, і калі сапраўды ўтворыцца Фонд Радзівілаў, гэта будзе карысна. Можа тады ўдасца як сьлед заняцца растаўрацыяй нясьвіжскага фарнага касьцёла, а магчыма, і аднаўленьнем замка ў першапачатковым выглядзе. Дарэчы, нядаўна ў Англіі мне давялося сустракацца з Лізаве-
тай Радзівіл (Тамашэўскай), у якой я пабачыў вельмі каштоўныя фатаздымкі замкавых інтэр’ераў: дзе-якія карціны віселі, якая зброя, колькі было слуцкіх паясоў. (...)
Па словах Адама Мальдзіса, год таму Радзівілаў запрашалі на Беларусь. Беларускі фонд культуры разаслаў па розных краінах зварот да іх з прапановай правесьці ў Нясьвіжы зьезд Радзівілаў усяго сьвету. Аднак тады Радзівілы насьцярожана паставіліся да гэтай ідэі, афіцыйна адгукнуўся толькі адзін зь іх. Цяпер сытуацыя зьмянілася й нясьвіжскія Радзівілы выказваюць жаданьне сабрацца ў сваім радавым замку. Такую сустрэчу, на думку спадара Мальдзіса, можна наладзіць ужо сёлета ўвосень, калі ў Нясьвіжы будзе праходзіць фэстываль старадаўняй беларускай музыкі”.
Таксама, у той самай польскай газэце „Тыдзень польскі” ад 30 траўня быў зьмешчаны артыкул пані Анны Пругар пад загалоўкам „Імпрэсіі зь Менску беларускага”. Гэты артыкул ня ёсьць прыязны для Беларусі. Аўтарка згадвае Менск як былую сталіцу БССР, а цяпер як цэнтр СНД, які стаў вядомы ў сьвеце па афіцыйных камунікатах. Але аб самым Менску аўтарка піша, што гэты горад брыдкі, без характару. „Што было прыгожае, даўно зьнішчана”. Крытыкуе апошнюю архітэктуру горада, вяртаецца да апошніх стагодзьдзяў, калі Менск „у вялікай меры фармавалі палякі”. He памінула яна згадаць і каталіцкі „чырвоны касьцёл”, будова якога ёсьць „зьвязана з польскім памешчыкам Зямлі Слуцкай Эдвардам Вайніловічам”. Далей ідзе змаганьне католікаў за гэты касьцёл.
He зусім задаволена пані Анна й са свайго наведаньня бібліятэк, дзе мала чаго знайшла польскага. Праўда, знайшла яна ў чытальні Акадэміі тоўстыя кніжкі пісаныя на працягу двух стагодзьдзяў на польскай мове пра Радзівілаў у Нясьвіжы. Але як зазначае пані Анна Пругар, „ніхто аднак не заглянуў у гэтыя кніжкі, а працаўнікі бібліятэкі неахвотна ўспамінаюць іх паходжаньне”. I далей піша: „На канец гэтага падарожжа па Менску па сьлядох нашых землякоў і продкаў папала я ў Беларускую народную галерэю”. I тут пабачыла Сапегаў, Радзівілаў і ім падобных, аднак не была задаволена, бо не знайшла слова „Польска”, а толькі ўспаміналася Рэч Паспалітая й то неахвотна.
Такія гэта ўяўленьні й намеры шматлікіх палякаў, якія так прагна лезуць на Беларусь і якіх падтрымліваюць беларускія „дзеячы культуры”. Для прыкладу прывядзём яшчэ выказваньні польскай пісьменьніцы Марыі Чапскай, якая паходзіць зь сям’і абшарніка на Меншчыне і якая зусім інакш разумее праблему Беларусі й беларусаў. У сваёй кніжцы на польскай мове яна піша:
„Яшчэ перад бальшавіцкім пераваротам (1917 г.— Ю. В.) скліканы быў палякамі ў Менску, у вялікай залі Сельскагаспадарчага таварыства, сход беларускіх грамадзян, якія мелі дарогай агульнага галасаваньня выказацца аб будучыні краіны.
Старшынствавалі на сходзе двух найболып заслужаных яго грамадзян Раман Скірмунт і Эдвард Вайніловіч. Усе мы любілі наш родны край і ніколі-б яго не пакінулі-б, уроджаныя й выхаваныя на Беларусі, але не здавалі сабе справы зь яе своеасаблівасьці й ужо скрышталізаванай нацыянальнай сьвядомасьці.
Праз стагодзьдзі польскага кіраўніцтва на Літве й Беларусі эліта народу, зь вялікай для гэтага народу шкодай, палянізавалася й адыходзіла ад сваіх асноў.
Нашы суседзі, аснаўная большасьць шляхты й менскай інтэлігенцыі, вырасла зь беларускага пня, але ўзбагачаныя й узьнесеныя да годнасьці, як Вайніловічы, Ваньковічы, Багдановічы, Федаровічы, Трэпкі, Ёдкі й іншыя паступова далучаліся да наплывовага польскага элемэнту, прымаючы мову, звычаі й веру калянізатараў, ды сваімі характэрнымі якасьцямі ўзбагачалі й замацоўвалі польскі элемэнт, замест тварыць эліту свайго народу; гэты самы працэс адбыўся на Літве этнаграфічнай, гэта самае здарылася з дынастычнымі родамі Чартарыскіх, Сангуіпкаў, Сапегаў, гэта самае з Радзівіламі, сполыпчанымі як уся літоўска-беларуская шляхта.
I калі на менскім сходзе жадалі адказаць на пытаньне, ці Беларусь мае вызначць сваё існаваньне як незалежная рэспубліка, ці мае быць злучана, як перад падзеламі, з Польшчай, аграмадная большасьць галасавала за злучэньне з Польшчай. Ня ведаю, ці нацыянальна сьвядомыя беларусы прысутнічалі на гэтым сходзе й якое занялі-б яны становішча калі-б былі. Нам, галасуючым за злучэньнем Беларусі
з Польшчай здавалася, што гэты край безабаронны перад расейскім захопніцтвам і павінен мець апору ў Польшчы. Супраць злучэньню з Польшчай выказаліся два кіраўнікі сходу: Раман Скірмунт і Эдвард Вайніловіч, што мелі ім у той час за зло, не разумеючы заданьня” („Час одменёны”, Парыж 1978, стар. 42-43).
Вось яскравыя прыклады беларускай спольшчанай магнацкай эліты — „гаспадароў зямлі”, да чаго яны імкнуліся, да якога стану прывялі народ і край. I хто сёньня запрашае гэтых людзей на Беларусь? Беларускі фонд культуры! Што бачыць у гэтых людзях Адам Мальдзіс? Рэстаўрацыю касьцёлаў, палацаў і што больш! Аднак, на маю думку, у вяртаньні Радзівілаў і іншых магнатаў на Беларусь, як гэта прапануе пан Кшыштоф Машкоўскі, Беларусь ня знойдзе спраўдных „гаспадароў зямлі”, а толькі старых эксплёататараў, рэнэгатаў, палянізатараў, прыгнятальнікаў і ворагаў беларускай дзяржаўнай незалежнасьці. Ці-ж ня так?
(„Голас Часу” № 20 (5), Лёндан 1992 г.)
„Браця з-за Буга”
Пад такім загалоўкам Зэнон В. Унгар зьмясьціў арыткул у „Дзёньніку польскім” за 7 жніўня 1992 г. Аўтар падае, што па ініцыятыве Камітэту памяці Адама Міцкевіча пры Саюзе палякаў Беларусі 23-25 чэрвеня 1992 году адбылася міжнародная навукова-краязнаўчая канфэрэнцыя „Спатканьне над Сьвіцязьзю”. На радзіме Адама Міцкевіча, у Наваградку, заселі навукоўцы Польшчы, Літвы й Беларусі. Праз тры дні ішлі дыскусіі на беларускай і польскай мовах. Гаварылі аб нацыянальным адраджэньні народаў І-ай Рэчы Паспалітай. Факт гэты падкрэсьліў старшыня Саюзу палякаў Беларусі Тадэвуш Гавін, сказаўшы: „Чуюся шчасьлівым, што пасьля столькіх гадоў татальнай няволі можам адрадзіць сваю мову й культуру; павінны зрабіць усё, каб утрымаць добрыя адносіны агульных мэтаў братніх народаў гэтай зямлі”.
Застаецца толькі спытаць прамоўцу: калі гэтыя добрыя адносіны й агульныя мэты былі сярод братніх народаў на гэтай зямлі пры панаваньні Польшчы?
У другім нумары „Дзёньніка польскага” за 5 кастрычніка 1992 году, таксама пад загалоўкам „Браця з-за Буга” чытаем, што ў Лёндане створана польская арганізацыя „Браця з-за Буга”. Як падае газэта, арганізацыю прывітаў, пару месяцаў таму, старшыня Галоўнай управы Саюзу палякаў Беларусі Тадэвуш Гавін, сказаўшы: „Галоўная ўправа Саюзу палякаў Беларусі з сядзібай у Горадні падтрымоўвае ініцыятыву нашых суайчыньнўкаў у Англіі аб стварэньні арганізацыі Браця з-за Буга ў Вялікабрытаніі”.
Арганізацыя паўстала. I як падае „Дзеньнік польскі” за 15 кастрычніка 1992 г., у горадзе Нотынгам (Англія) адбылася сьціплая акадэмія ў парафіяльнай залі. Прысутнічалі на ёй пераважна „крэсовяцы”. На акадэміі гаварылася аб 53 гадавіне здрадніцкага нападу саветаў на ўсходнія землі Польшчы 17 верасьня 1939 г., які скурчыў Польшчу на Ўсходзе. Гаварылася аб „крэсовым” народзе, які быў „пшэдмужэм хшэсьціяньства”, аб утрачанай сваёй зямлі й сваіх знаёмых прыяцеляў, дзе расьлі й дзе спачываюць косьці бацькоў. Закончыў сваю прамову дакладчык тым, што яшчэ ня час адпраўляць жалобную імшу ані па „крэсах”, ані па ідэі, якую „крэсы” рэпрэзэнтуюць. Жывуць яны ў гісторыі, жывуць ва ўспамінах. I можа можна будзе пераказаць іх наступным пакаленьням. На помач палякам на „крэсах” сабрана 87 фунтаў.
Другі польскі прадстаўнік, Рышард Кацынэль, старшыня Камітэту Адама Міцкевіча, у сваім выступленьні на вышэйзгаданай навукова-краязнаўчай канфэрэнцыі ў Наваградку гаварыў аб Кароне, Літве, Рэчы Паспалітай, Польшчы й Беларусі, аб іхняй 600-гадовай супольнай гісторыі й культуры.
I тут паўстае шмат пытаньняў аб 600-гадовай супольнай гісторыі, культуры й яе выніках. Далей дакладчык кажа: „Калі нам амаль праз 200 гадоў стараліся накінуць чужыя парадкі з усходу, чужую нам культуру зь яе асаблівасьцямі, нашыя народы неаднойчы разам ставалі да барацьбы на сьмерць і жыцьцё за вольнасьць наіпай Рэчы Паспалітай і нашай культуры”.
А хто-ж раней, болып чым 200 таму, накідаў Беларусі з захаду чужыя ёй парадкі, чужую культуру зь яе асаблівасьцямі? Ці-ж не палякі? I не заўсёды беларусы станавіліся да барацьбы разам з палякамі „на сьмерць і жыцьцё
за вольнасьць нашай Рэчы Паспалітай”, а часам выступалі супраць яе. Беларусы, як у І-ай так і ў ІІ-ой Рэчы Паспалітай ня зналі што значыць свабода, яна для іх была абмежавана.
Гаворыць пан Кацынэль: „Уласьціва гэта аб’яднаньне двух народаў — польскага й беларускага пад уплывам заходняй эўрапэйскай культуры, як скрыжаваньне двух расьлін, выдалі са свайго асяродзьдзя багаты ўраджай; шмат знатных постацяў, заслужаных ня толькі для нашых народаў, але для ўсяго сьвету. Хопіць згадаць імёны Касьцюшкі, Міцкевіча, Каліноўскага, Крашэўскага, Манюшкі, Купалы, Пілсудскага й шмат другіх”.
Хоць яны, іхнія бацькі, дзяды, прадзеды й ім падобныя былі беларусамі, добра ведалі беларускую мову, але, атрымаўшы асьвету ў езуіцкіх школах ды прыняўшы каталіцкую веру, а пасьля прайшоўшы Віленскі ўнівэрсытэт, людзі гэтыя пісалі на польскай мове. Да гэтага спрычыніўся яшчэ царызм, які забараняў беларускі друк і школы. Такім парадкам многа беларусаў аказалася польскімі пісьменьнікамі, паэтамі, навукоўцамі й т.п., якія з прыняцьцём польскае культуры ўсе апынуліся ў польскім шляхецкім лягеры. У некаторых зь іх крышталізаваўся польскі нацыяналізм, які ня дбаў пра просты народ і яго мову, культуру, а нават варожа ставіўся да ўсяго беларускага, а Беларусь лічыў за Полыпчу й для яе прысьвячаў свае веды й часта сваё жыцьцё.
Такія людзі як Касьцюшка, Каліноўскі, Пілсудскі й многа іншых, якія вырасьлі зь беларускага пня, ніколі не былі шчырымі прыяцелямі беларускага народу. Касьцюшка змагаўся выключна за польскую справу, Каліноўскі быў польскім стаўленікам і каталіцкім фанатыкам, а Пілсудскі найбольшым махляром, прыгнятальнікам і палянізатарам беларусаў. Гэта былі людзі, ад якіх беларускі народ нічога добрага не атрымаў.
Аб Міцкевічу дакладчык Кацынэль сказаў: „Найбольшай постацьцю ў галіне літаратуры ёсьць сын народу Рэчы Паспалітай Адам Міцкевіч. Ёсьць ён перш за ўсё сынам польскага народу; быў вялікім патрыётам палякам і паднёс да найвышэйшай ступені польскую паэзію. Ёсьць ён таксама
сынам беларускага народу; нарадзіўся на нашай зямлі (падкрэсьлена мною — Ю. В.) і маючы польскія й беларускія карані апяваў родныя мясьціны”.
Тут трэба заўважыць, што Адам Міцкевіч ня мае польскіх каранёў, а толькі беларускія. Ён паходзіў зь беларусаў і ў сваёй паэзіі не гаворыць аб Польшчы, а толькі аб Літве, фактычна аб Беларусі, і апісвае яе прыроду, звычаі, гістарычныя падзеі на Беларусі й яе парадкі. Міцкевіч пісаў вершы, паэмы й балады на польскай мове, але яна была пераплецена беларускімі словамі. Яго найвыдатнейшыя творы, драма „Дзяды” (1823), паэма „Пан Тадэвуш” (1834) і „Гражына” (1823) — базаваліся на беларускім фальклоры, абрадах, гісторыі Наваградчыны й яе прыродзе, што натхняла маладога рамантыка да пісаньня.
Польскі публіцыст і знаўца гісторыі Беларусі Леан Васілеўскі заўважае: „Польскія рамантыкі (Чачот, Зан, Адынец і, перш за ўсё, Адам Міцкевіч) поўнай жменяй чэрпалі са скарбніцы беларускай народнай паэзіі, якую яны добра ведалі, бо выхаваліся ў беларускім асяродзьдзі. Сярод польскай моладзі ў Віленскім унівэрсытэце беларускія песьні карысталіся вялікай папулярнасьцю. Захавалася памяць, напрыклад, аб тым, што ўлюбёнай песьняй Адама Міцкевіча была беларуская „Ой ляцела цяцера да чэраз лес” („Бялорусь і Літва”, Кракув 1912, стар. 268-269 — узята з кніжкі „Нарысы беларускай літаратуры XIX стаголдзя”, Мінск 1957, стар. 15).
He хацеў зразумець Адам Міцкевіч цярпеньняў свайго прыгнечанага народу, каб прамовіць да яго на роднай мове, і аддаў свой талент польскай культуры. Аднак пахвальна гаварыў ён і аб беларускай мове ў сваім дакладзе ў Парыжы.
„Дзеньнік польскі” нічога не піша аб выступленьнях беларусаў на канфэрэнцыі ў Наваградку, толькі згадаў няпоўны сказ Алега Лойкі: „Гэта палітыкі сварацца, а мы, інтэлігенцыя, павінны аб’ядноўваць народы праз культуру”.
Ужо камуністы аб’ядналі народы СССР праз сваю культуру, а да іх цары аб’ядноўвалі народы свае імпэрыі праз сваю культуру, а да цароў палякі аб’ядноўвалі народы Рэчы Паспалітай таксама праз сваю культуру. Вынік гэтых культурных аб’яднаньняў сёньня відавочны на Беларусі.
3 дакладаў палякаў на канфэрэнцыі ў Наваградку можна вынесьці такое ўражаньне, што яны маюць нейкае права да Беларусі. Яны спасылаюцца на І-ю Рэч Паспалітую, а сёньня на дэмакратыю, і ўспрымаюць беларускае адраджэньне як нацыянальны шавінізм. Але, калі-ж гэта палякі былі ў сваёй гісторыі дэмакратамі, а не шавіністамі? Аб чым сьведчыць выкарыстоўваньне Адама Міцкевіча, як сына польскага й беларускага народаў, каб пад яго маркай праводзіць сваю старую палітыку на Беларусі?
Мэта палякаў на Беларусі зусім зразумелая. Сёньня Беларусь зьяўляецца незалежнай, але нацыянальна вельмі слабой дзяржавай. I як да кожнага слабога арганізму чапляюцца розныя хваробы, так яны чапляюцца й да сёньняшняй Беларусі. Каб пазбыцца гэтых хваробаў, трэба лячыць арганізм — свой урад. Калі Беларусь ня будзе мець свайго сапраўднага ўраду, тады кожны небеларускі рух, кожная небеларуская арганізацыя зь яе прэсай на нашай зямлі будзе пагражаць небясьпекай для нашай дзяржаўнасьці. Мы гэта бачым ня толькі з боку палякаў, але й расейцаў, і ўкраінцаў, ды нават літоўцы на эміграцыі праводзілі сваю дзяржаўную граніцу каля Наваградка.
Вяртаючыся да Адама Міцкевіча трэба адзначыць, што, апынуўшыся на эміграці, увайшоў ён у рэвалюцыйны рух як ідэоляг дэмакратычнага крыла эміграцыі з Полыпчы, Беларусі і Літвы. У руху народаў былога ВКЛ на эміграцыі Міцкевіч моцна адчуў утрату свае Бацькаўшчыны. Маецца цікавы ўспамін Герцэна, які, спаткаўшы першы раз Міцкевіча ў Парыжы, даволі дакладна запісаў свае назіраньні, якія зьмясьціў у „Полярной звезде”. Гэтае спатканьне ўспамінае таксама прафэсар Оксфардзкага ўнівэрсытэту В. Р. Морфіл у сваёй кніжцы „Сторы оф нэйшэн — Полянд” (1893). Тут Міцкевіч прадстаўлены як чалавек заклапочаны, невясёлы, сівы, з больш літоўскім чым польскім выглядам твару. Слова літоўскі трэба разумець — беларускі, бо А. Міцкевіч ня быў літоўцам і ня знаў літоўскай мовы.
Болып пра Адама Міцкевіча можна даведацца з артыкула П. Манькоўскага „Палякі атруцілі Адама Міцкевіча”, змешчаным у „Голасе Часу” (№ 22 (1), Лёндан 1993 г., стар. 12).
(„Голас Часу” № 22 (1), Лёндан 1993 г.)
„Мысьлёнц о ойчызьне”
Цяжка весьці палеміку зь людзьмі, якія да гэтага часу, жывучы на Захадзе, або ў якой іншай дэмакратычнай краіне сьвету, ня ведаюць аснаўных дэмакратычных прынцыпаў і права меншых народаў на сваё вольнае й незалежнае жыцьцё на сваёй зямлі. Манія пасяганьня на чужое гэта адвечная рыса палякаў. Праз захопніцкую палітыку й неталеранцыю да былых народаў Вялікага Княства Літоўскага Полыпча прывяла іх да заняпаду й утраты нават свае дзяржаўнай незалежнасьці. I нават утрата свае дзяржаўнай незалежнасьці не прамовіла да розуму некаторым польскім палітыкам і звычайным палякам, каб зьмяніць свае адносіны да суседзяў на ўсходзе. I гэта мы бачым сёньня.
Калі прэзыдэнт ЗША В. Вільсан 8 студзеня 1918 г. згадаў у сваёй Дэклярацыі аб устанаўленьні незалежнай Польшчы з доступам да мора, то палякі пачалі дамагацца граніцаў на ўсходзе з 1772 году. Таму на Мірнай канфэрэнцыі ў Парыжы брытанскі прэм’ер-міністар Льлёйд Джордж сказаў польскаму прадстаўніку I. Падарэўскаму: „Мы здабылі свабоду нацыям, якія ня мелі найменшай надзеі на яе. (...) I вось мы маем найбольшы клопат у сьвеце, каб стрымаць іх ад захопу зямель другіх народаў і навязаньня гэтым народам такой самай тыраніі, якую яны самі цярпелі на працягу стагодзьдзяў. Вы ведаеце, я належу да малой нацыі (валіец) і дзеля таго маю вялікую сымпатыю да ўсіх прыгнечаных народаў, аднак мяне напаўняе жах, калі я бачу нацыі, якія — ледзь толькі пабачылі сьвятло свабоды — пачынаюць уціскаць другіх”.
I гэта самае было з польскім эміграцыйным урадам у Лёндане ў час апошняй вайны. Толькі гэтым разам ён не дамагаўся граніцы Першай Рэчы Паспалітай, але ніяк не хацеў уступіць Рыжскую мяжу, якая была да верасьня 1939 году.
Гэтай мяжы не прызналі Польшчы яе саюзьнікі — заходнія дзяржавы, а затрымаліся на так званай „лініі Керзана”. Аднак палякі яшчэ да гэтага часу ня трацяць надзеі на далучэньне Заходняй Беларусі да Польшчы й робяць усё магчымае ў гэтым напрамку. Гэта можна бачыць з артыкула
пана Змгмунта Я. Домбэка „Мысьёнц о ойчызьне” („Думаючы пра бацькаўшчыну”), які што думае, тое піша:
„Думаю аб тым кавалку зямлі, які араў і апрацоўваў мой бацька, дзед і прадзед. Родная зямля належыць цяпер чужым, якія на ёй гаспадараць. (...) Край іх продкаў, край дзяцінства: Старая Вілейка, Ашмяны, Нарач і Маладэчна, Наваградак і Баранавічы, Валынь і далей на поўдзень (...) ня ёсьць ужо Польшча. Жывуць там іншыя людзі, хоць гавораць на знаёмай, але аднак чужой, або заборчай мове. (...)
Так склалася нашая народная гісторыя, а асабліва ў часе Ягелёнаў, што зямлі на захадзе Польшчы нам убыло, а на ўсходзе прыбыло. Аж нарэшце па 100 гадах зноў апынуліся амаль на той самай тэрыторыі, якую ўзяў у сваё ўладаньне кароль Баляслаў Храбры над Одрай, Віслай і Бугам. Пасьля розных няшчасьцяў, праз якія прайшла наша Бацькаўшчына ў апошнія 250 гадоў, трэба прызнаць, што прыйшлося ёй разьвіцца пад духовым кіраўніцтвам Каталіцкага касьцёла” („Тыдзень польскі”, 24 сьнежня 1994 г.).
Так вось насьвятліў гісторыю палякаў пан Зыгмунт Я. Домбэк. Толькі не сказаў ён як гэта прыбылі Полыпчы землі на ўсходзе й ад калі гэта яго продкі пачалі гаспадарыць на Беларусі. На якой гэта зямлі, паводле слоў пана Домбэка, жывуць там людзі, якія гавораць на іншай мове? А хто раней жыў на гэтай зямлі да Ягелёнаў, у часе Ягелёнаў і па Ягелёнах і на якой мове яны гутарылі? Відаць, пан Домбэк ня ведае на якой мове гутарыў гэты народ спакон вякоў і на якой мове пісаў свае законы. Для прыкладу згадаем Статуты Вялікага Княства Літоўскага. Аб гэтым варта было-б пацікавіцца пану Домбэку.
Праўду піша пан Домбэк, што народ польскі разьвіўся пад духовым кіраўніцтвам Каталіцкага касьцёла. Толькі гэтае разьвіцьцё нічога ня мае супольнага з рэлігіяй. Была тут не рэлігія, а толькі палітыка з рознымі праступствамі, якія паходзілі ад ксяндзоў і біскупаў Польскага Каталіцкага касьцёла й пашыраліся на суседнія ўсходнія краіны з блаславенства рымскіх папаў. Гэта было ня толькі стагодзьдзямі таму, але й сёньня бачым, што нясуць на Беларусь польскія ксяндзы з блаславенства рымскага папы.
Маецца такі прыклад: Ганна Сухоцка ад імя польскага ўраду падпісала з Ватыканам канкардат, у якім сказана, што Ватыкан будзе назначаць біскупаў у Польшчы й гэтыя біскупы павінны быць польскімі грамадзянамі. Чаму тады такое права ня ўвёў Ватыкан у іншыя дзяржавы, дзе пражываюць каталікі? А гэта таму, каб не назначаць там мясцовых біскупаў, а засылаць туды польскіх. Найлепшы прьіклад —Беларусь, куды наехала чарада польскіх ксяндзоў, а кардынал Казімеж Сьвёнтэк пры кожнай нагодзе падкрэсьлівае сваю польскасьць. Гэта ўжо не рэлігія, ня вера, а злачынная палітыка Польскага Касьцёла й Ватыкану.
Прывядзём выказваньні Язэпа Палубяткі: „Што датычыцца каталіцтва, то тут назіраецца звычайная гульня ў палітыку. Калі й можна пачуць тут беларускае слова, то яно, пэўна, кажацца для таго, каб было больш зразумелым так званым „беларускім палякам”. Спрэс польскія сьвятары й казаць пра нейкі клопат пра беларускасьць проста дзіва. У гэтым яны ні ў якім разе не зацікаўлены. Аб гэтым сьведчыць і зьяўленьне польскіх штандараў на касьцёлах, і шматлікія замежныя місіі, і мнагалюдныя вандроўкі нашых вернікаў у Польшчу за кошт іх касьцёла (сустрэчы з папам рымскім у Беластоку, фэстываль каталіцкай моладзі ў Чэнстахове й іншыя дробныя мерапрыемствы” („Літаратура і мастацтва” № 48 ад 2 сьнежня 1994 г.).
Маецца й такі прыклад зь „Дзеньніка польскага” (29 сьнежня1994 г.), дзе артыкул „Бук сен родзі на Бялорусі” („Бог нараджаецца на Беларусі”) апублікаваў ксёндз Уладыслаў Блін, родам зь Віцебшчыны, якога сям’я па вайне выехала ў Кашалінскае ваяводзтва (Польшча). Пяць гадоў таму У. Блін вярнуўся ў Магілёў, але ўжо як польскі ксёндз, каб прапаведаваць Евангельле, ды просіць з-за граніцы фінансавай дапамогі для сваёй работы. А сваю місію сам ксёндз Блін апісвае так: „Найболыпы цуд, які бачыў я ў нас, стаўся дзякуючы людзям вялікага сэрца. Гэта Вы запрашаеце нашыя дзеці да сваіх сем’яў (у Польшчу). Перапрашаю за клопат з тымі дзецьмі. Але яны вяртаюцца ўжо да сваіх сем’яў іншымі. Прыходзяць на сьвяткаваньні ў касьцельную залю. У катэдру прыводзяць свае сяброўкі, сяброў. Раз гляджу: малая дзяўчынка вядзе бацьку
ў касьцёл, вучыць яго стаць на калені, складае яму рукі, бо ён першы раз у касьцёле”.
Калі гэты ксёндз вярнуўся на Беларусь прапаведаваць Евангельле й знае беларускую мову, то чаму не прапаведуе яго на беларускай мове сярод сваіх прыхаджан?
Тут вядзецца яўная акцыя палянізацыі старых „крэсаў усходніх”, а цэнтр гэтай акцыі знаходзіцца ў Люблінскім Каталіцкім унівэрсытэце. I тут варта паслухаць, што ў „Настаўніцкай газэце” піша Пятрусь Капчык, філёляг, выкладчык рускай і польскай моў сярэдняй школы № 1 г. Ізяслава Хмяльніцкай вобласьці на Ўкраіне:
„Тры апошнія гады мне даводзіцца мець справу з паездкамі ў Польшчу, якія зьвязаны з вучобай на курсах польскай мовы ў Любліне — горадзе, дзе месьціцца сядзіба фундатара дапамогі польскім школам на Ўсходзе імя Ганевіча. Менавіта гэтая арганізацыя разам з Настаўніцкім інстытутам паляністыкі й арганізоўваюць курсы настаўнікам польскай мовы з гэтак званага „ўсходу”: Беларусі, Украіны, Літвы, Латвіі, Малдовы, Расіі, Казахстану й Узбэкістану. Што адразу кідаецца ў вочы на гэтых курсах, дык гэта тое, што амаль палова ўсіх курсантаў прыязджае зь Беларусі — краіны, дзе 10 мільёнаў насельніцтва. Другі „цікавы” факт: паміж сабою гэтыя выкладчыкі „чамусьці” не размаўляюць па-беларуску ці па польску, а... паруску! Як быццам бы яны прыехалі з Расіі. Асабліва ігнаруюць беларускую мову курсанты з заходніх абласьцей Беларусі — Брэсцкай і Гарадзенскай. Ёсьць ненавісьнікі беларускай мовы й зь Віцебска. (...)
Вяртаючыся з курсаў, яны з галавой кідаюцца праводзіць палітыку „палянізацыі” падрастаючага пакаленьня. (...)
Але тое, што даводзіцца чуць ад выкладчыкаў-палякаў на такіх вось курсах асабліва мяне прымушае задумацца: а куды-ж скіраваны зараз інтарэсы польскай дзяржавы?! Адказ з усяго адзін — на той самы „ўсход”, або як палякі гавораць — „на крэсы всходне”. (...)
Польскі шавінізм адраджаецца шпаркімі крокамі, і праваднікамі ідэй польскага імпэрскага шавінізму якраз становімся міжволі й мы, настаўнікі польскай мовы, якім убіваюць у галовы падчас курсаў гэтыя самыя ідэі”.
Такіх прыкладаў маецца болып, але з браку месца немагчыма ўсё змясьціць. Толькі паслухаем яшчэ Міколу Кузьняцова, доктара гістарычных навук, які піша як гэта польскія ўрадавыя дзейнікі і Каталіцкі касьцёл праводзяць сваю работу на Беларусі апошнім часам: пакуль Беларусь разважала, як ёй быць без Расеі, Польшча дзейнічала. У пасьляперабудовачнай рэспубліцы сарганізаваўся Саюз палякаў, аб’яднаўшы звыш 360 тысяч прыхільнікаў, з кастрычніка 1993 года існуе партыя Польскае дэмакратычнае аб’яднаньне, якія ўладкоўваюцца, пачынаюць дзейнічаць. Так, Баранавіцкі Caros палякаў спачатку зьняў пакойчык ва ўтульным асабняку, дзе разьмяшчалася мясцовая бібліятэка. 3 цягам часу завалодаў усім будынкам, выцясьніўшы бібліятэку. Зроблена ўсё без шуму й тлуму, у вядомых традыцыях езуіцкага ордэна. Усё сьмялей дзейнічаюць польскія прадпрымальнікі, у Мінску пачаў працаваць прыватны камерцыйны ўнівэрсытэт. Польшча бярэ на сябе цяжар падрыхтоўкі ў сваіх вышэйшых навучальных установах нашых кадраў, ствараюцца культурна-асьветныя й рэлігійныя цэнтры. Ксяндзы ўзяліся за вывучэньне беларускай мовы й дзе-нідзе на ёй правяць імшу, хоць сваіх вернікаў атаясамліваюць з палякамі. Польскія палітыкі ўмацоўваюць сувязі з паўночна-заходнім блёкам НАТО, баючыся ў той жа час, каб хаця не прынялі туды Расею, прагна жадаюць, але беспасьпяхова, вырвацца зь яе ўплываў. Адказныя чыноўнікі ўрада хацелі-б, каб дыстанцыравалася ад вялікага ўсходняга суседа й Беларусь. Але парады й крытычныя заўвагі носяць суб’ектыўны характар і не ўлічваюць геапалітычнага й эканамічнага фактару, якім кіруецца ў сваёй дыпляматыі Беларусь, і зьяўляюцца ўмяшаньнем у чужыя справы.
У адпаведнасьці з праводзімай у рэспубліцы нацыянальнай палітыкай, беларускія палякі займелі магчымаць адкрываць, будаваць свае школы, дзіцячыя дашкольныя ўстановы. Ужо сёньня на Гродзеншчыне звыш 11 тысяч школьнікаў вывучаюць польскую мову. У самым жа Гродне яна выкладаецца ў 10 клясах як і іншыя прадметы, яшчэ ў дзесяці клясах выкладаньне наогул польскамоўнае. Увогуле тут вучыцца каля 180 школьнікаў. Тут плянуецца таксама пабудаваць школу на 640 вучняў, дзіцячы садок на 70 дашка-
лят, інтэрнат для юных талентаў. I, вядома, сугучнасьць — недалёка касьцёл. Усе выдаткі бярэ на сябе Полыпча. А далейшае — гэта ўжо задачка з двумя невядомымі. Спачатку культурная нацыянальная незалежнасьць, ці адміністрацыйная аўтаномія, а там і далучэньне па „патрабаваньню” большасьці польскага насельніцтва аўтаномнай адзінкі да Польшчы” („Чырвоная зьмена” № 129 ад 1 сьнежня 1994 г.).
Такія гэта рэчы адбываюцца сёньня на Беларусі. Вядзецца, як бачым, аднаўленьне старой палянізацыі Беларусі, у якой прымаюць удзел сьвецкія й духоўныя дзейнікі. Ня менш у гэтай рабоце зацікаўлены й польскі ўрад, які не шкадуе матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў. А што на гэта скажа ўрад Беларусі?
(„Голас Часу" № 35 (2), Лёндан 1995 г.)
Заклік IV Кангрэсу
У днях 28-29 сакавіка 1992 году Г/Кангрэс Канфэдэрацыі незалежнай Польшчы прыняў адозву да грамадзян, парлямэнтаў, урадаў і палітычных груповак краін Міжмор’я — краін, якія знаходзяцца на захад ад Расеі, а на ўсход ад заходнеэўрапэйскай супольнасьці, інакш кажучы, аб тых краінах, якія знаходзяцца паміж Балтыйскім і Чорным морамі.
У адозве згадваецца распад камуністычнай сыстэмы, якая прывяла гэтыя народы да эканамічнага заняпаду. Але, адначасна ў адозве напамінаецца, што маскоўская гегемонія можа яшчэ адрадзіцца. Дзеля таго IV Кангрэс Канфэдэрацыі незалежнай Польшчы прапануе народам, што знаходзяцца пад Масквою, стварыць сваю супольнасьць, якая зможа супрацьставіцца спакусам Расеі падняць свой гаспадарчы дабрабыт і тады можна будзе аб’яднацца з Заходняй Эўропай. Заканчваецца адозва такімі вось словамі: „Надышоў ужо час, каб застанавіцца над гэтай праблемай (...) патрэбы салідарнасьці дзяржаў і народаў Міжмор’я — прыступім да супольных дзеяньняў. Разам будзе нам лягчэй”.
Нічога дрэннага ў гэтай адозве няма. Але гісторыя нам напамінае, што ў часе Першай Сусьветнай вайны, у канцы 1915 году, у Вільні створана была Канфэдэрацыя Вялікага Княства Літоўскага. Канфэдэрацыя распалася й непрыем-
нае было тое, што палякі тайна затрымалі сабе грошы, ахвяраваныя на мэты Канфэдэрацыі.
Пілсудскі, займаючы Вільню ў красавіку 1919 году, выдаў адозву да грамадаян Вялікага Княства Літоўскага, у якой абяцаў гэтым народам вырашыць палітычныя й рэлігійныя справы так, як самі гэтага захочуць, без гвалту й націску палякаў.
Заняўшы Менск у верасьні 1919 году, Пілсудскі ў будынку Шляхецкага клюбу сказаў, што яго войска прыйшло, каб выгнаць бальшавікоў, даць вольнасьць і магчымасьць тутэйшым людзям уладзіць свае справы. Якімі вольнасьцямі, магчымасьцямі й правамі карысталіся беларусы пад Польшчай Пілсудскага кожны знае й аб гэтым паўтараць ня будзем.
Неўзабаве, пасьля заканчэньня апошняй вайны, захадамі лёнданскіх палякаў выдаваліся брашуркі з заклікам да стварэньня супольнасьці дзяржаваў, якія знаходзяцца паміж Балтыйскім і Чорным морамі. У гэтай супольнасьці, якая называлася „Міжмор’ем”, палякі мелі адыгрываць галоўную ролю. Ідэя стварэньня „Міжмор’я” замерла сама па сабе, бо народы з Міжмор’я не давяралі палякам на эміграцыі.
Цяпер мы маем новую адозву, выдадзеную палякамі ў краі, якая заклікае да супрацоўніцтва. Нічога дрэннага, як ужо згадвалася, і ў гэтай адозве няма, як нічога дрэннага не было ў адозвах Пілсудскага й лёнданскіх палякаў. Бяда толькі ў тым, што палякі адно пішуць і гавораць, а што іншае робяць.
Трэба аднак памятаць, што пакуль народамі Міжмор’я пачалі кіраваць расейцы, то раней да іх кіравалі палякі. Як адны, так і другія былі для народаў Міжмор’я аднолькава праступныя. I таму, ці часам праз гэтую міжморскую супольнасьць палякі не плянуюць аднавіць сваю старую гегемонію над гэтымі народамі?
Ужо цяпер, без супольнасьці, палякі наслалі на Беларусь сваіх агентаў-ксяндзоў, якія апалячваюць беларусаў-каталікоў праз свой Касьцёл. Лёнданскі „Дзеньнік польскі” падказвае палякам у краі засылаць на Белрусь сваю прэсу, кніжкі, фільмы й т.п., што ў будучыні аплаціцца.
Даведваемся з прэсы, што ў Вілейцы ня так даўно пастаўлены помнік легіянерам Пілсудскага. 3 якой рацыі й за што? He інакш як за ліквідацыю ўсяго беларускага і заме-
най яго на польскае на Беларусі. Таксама ў Воранаўскім раёне (Наваградчына) узведзены помнік жаўнерам Арміі Краёвай. I тут варта спытаць: за што? Адказ ёсьць толькі адзін: за ліквідацыю беларускай інтэлігенцыі ў часе апошняй вайны, У дырэктыве кіраўніцтва цэнтра „грэнадзёраў” ад 14 траўня 1943 году было пастаноўлена, што мэтай палякаў ёсьць вызваленьне Заходняй Беларусі ад бальшавікоў, але кожны паляк павінен памятаць, што беларусы — гэта ворагі польскага народу. Палякі павінны ўсякімі спосабамі кампраметаваць беларусаў перад немцамі, дабіваючыся арыштаў беларусаў з тым, каб страты ў беларусаў былі як найбольшымі. А якія жудасныя злачынствы ўчыняла Армія Краёва над беларусамі? Аб гэтым найлепш напісаў польскі лібэральны пісьменьнік Юзаф Мацкевіч.
I трэба толькі дзівіцца наколькі маласьвядомы й талеранцыйны зьяўляецца беларускі народ, што дазваляе ў сваёй незалежнай дзяржаве ставіць помнікі сваім катам-забойцам і гэтым рабіць насьмешку над сабою.
Мала гэтага, прэм’ер Рэспублікі Беларусь В. Кебіч абдымаецца й цалуецца з польскімі міністрамі ды голасна заяўляе, што Беларусь ня мае ніякіх тэрытарыяльных прэтэнзій да сваіх суседзяў. Што за добры й дэмакратычны прэм’ерміністар Рэспублікі Беларусь для сваіх ворагаў-суседзяў, толькі не для Беларусі й беларусаў. Ці Кебіч ня знае, што граніца паміж Полыпчай і Беларусьсю была праведзена ў Рызе ў 1920 годзе ў адпаведнасьці з дамоўленасьцю Варшавы й Масквы бяз веды й згоды беларусаў. Таксама была яна праведзена й у 1949 годзе. Так, што ідэя Міжмор’я ня ёсьць дрэннай ідэяй, але гэтая ідэя будзе выглядаць, на маю думку, намнога лепш, калі ў ёй ня будзе расейцаў і палякаў — былых двух прыгнятальнікаў народаў Міжмор’я.
(„Голас Часу" 19(4), Лёндан 1992)
„Рочніца «Бужы» в Бялымстоку"
Пад такім загалоўкам у польскай лёнданскай газэце „Тыдзень польскі” (5 верасьня 2004 году) быў зьмешчаны артыкул Крыстыны Асіповіч, прысьвечаны 60-й гадавіне выступленьня Арміі Краёвай (АК) летам 1944 году супраць немцаў
на ўсходнім фронце. Назоў гэтай акцыі „Бужа”, альбо „Бура”, і мела яна на мэце весьці барацьбу ня толькі па тылох немцаў, але й супраць Чырвонай Арміі за аднаўленьне Польшчы ў межах 1939 году.
На пачатку вайны акрамя Арміі Краёвай у Варшаве ў жніўні 1941 году створаная была падпольная дывэрсыйная арганізацыя „Вахляж” („Веер”), якая на „крэсах всходніх” былой Польшчы мела праводзіць сабатаж ад Балтыйскага да Чорнага мораў ды адначасова палітыку вяртаньня гэтых земляў да Польшчы. Сваю дзейнасьць „Вяхляж” пачаў у верасьні 1941 году.
Як бачым, гэта была вялікая прастора, на якой пражывала ня так шмат палякаў, але былі яны пераважна адукаванымі людзьмі, патрыётамі. Аднак арганізацыя „Вахляж” не праявіла свае актыўнасьці. Яна, як і АК, не магла сягаць далей як за межы былой Полыпчы 1939 году.
На сваёй тэрыторыі „Вахляж” і АК не праводзілі дывэрсыяў супраць немцаў, бо за гэта найбольш адказвала перад немцамі цывільнае насельніцтва. Таму „Вахляж” выбраў Беларусь, як найболып прыдатную прастору для свае дзейнасьці, за якую пакараньне прыходзілася несьці беЛарусам.
Аднак людзі „Вахляжа” не былі добра падрыхтаваныя для такой дзейнасьці. Яны паходзілі з карэннай Польшчы, школіліся на дывэрсантаў у Англіі, адкуль самалёты скідалі іх на парашутах у Польшчы, а адтуль кіраўніцтва „Вахляжа” пасылала іх на ўсход. Людзі гэтыя ня ведалі моваў народаў на „крэсах” і гэтым выдавалі сябе. Ды што праўда, кіраўнікі „Вахляжа” не былі сумленныя, яны выстаўлялі фальшывыя рапарты аб сваёй дзейнасьці, якой не было, і за гэта атрымлівалі грошы, таму „Вахляж” быў распушчаны ў лютым 1943 году, а ягоныя людзі, якіх называлі „ціха-цёмнымі”, і якія былі вышкаленымі дывэрсантамі, былі разасланыя па аддзелах АК.
Армія Краёва мела свае аддзельі ў Беларусі, і яе заданьнем было ліквідаваць беларускую дзейнасьць і яе інтэлігенцыю, каб пасьля вайны лягчэй было палякам устанавіць сваю ўладу ў Беларусі.
Як узгадвалася, заданьнем „Бужы” было весьці вайну на тылох нямецкай арміі, якая адступала летам 1944 году. Але
ня ўсе акаўцы выступалі супраць немцаў, шмат хто зь іх супрацоўнічаў зь немцамі да канца вайны. Некаторьія камандзіры АК былі ў змове зь немцамі, бралі ад іх зброю, амуніцыю й ваявалі супраць савецкіх партызанаў, што выглядала на канфрантацыю з Чырвонай Арміяй. Заданьнем АК, як „факт дакананы”, было ўстанавіць сваю ўладу пасьля адступленьня немцаў з „крэсаў усходніх”.
Ініцыятарамі такога пляну былі генэрал Сікорскі ў Лёндане й кіраўнік АК Равэцкі („Грот”) у Варшаве. Сікорскі пісаў Равэцкаму:
„Мы павінны апярэдзіць расейцаў і стварыць факты дакананыя праз паўстаньне у краі й пераняць вайсковую й адміністратыўную ўладу. Савецкае войска павінна трактавацца як саюзнае, а пасьля кожнага акту неляяльнасьці зь іхняга боку дамагацца англясаксонскай інтэрвэнцыі”.
Дарогаю „фактаў дакананых” акцыя „Бужа” мела польскі ўрад у Лёндане ўчыніць гаспадаром „крэсаў усходніх”, а пасьля й Польшчы. Аднак такі плян аказаўся нерэальным і немагчымым для выкананьня. Усё-ж, каб падмацаваць дзейнасьць АК на „крэсах”, як другі „факт дакананы”, 1 жніўня 1944 году выбухла паўстаньне ў Варшаве.
У гэты час Чырвоная Армія сьведама затрымалася перад Віслаю й дапамогі паўстанцам не аказала, бо паўстаньне было выклікана польскім эміграцыйным урадам у Лёндане, які варожа ставіўся да камуністаў. Такім чынам Варшаўскае паўстаньне было разгромленае немцамі, якія зруйнавалі Варшаву, а палякі пацярпелі вялікія страты ў людзях. Пасьля Чырвоная Армія заняла Варшаву й пасадзіла там камуністычны ўрад.
Але гэтым ня быў пакладзены канец змаганьню АК у Заходняй Беларусі. Акаўцы мсьціліся ня толькі на мясцовай савецкай адміністрацыі, але й на звьгчайных беларусах. Была гэта доўгая барацьба, якая цягнулася да 1953 году. Тады рэшта акаўцаў перайшла зь Беларусі на Беласточчыну пад Полыпчаю й там праводзіла сваю злачынную дзейнасьць сярод мірных беларусаў, мардуючы іх без дай прычыны толькі таму, што яны — беларусы й праваслаўныя.
Нельга сказаць, каб беларусы ды іншыя нацыянальныя меншасьці ў міжваеннай Польшчы карысталіся нацыянальнай сва-
бодаю. Польшча, падпісваючы Вэрсальскую дамову ў 1919 годзе, забавязалася даць свабоду нацыянальным меншасьцям у сваёй дзяржаве. Таксама на канфэрэнцыі ў Рызе ў 1920 годзе, калі была праведзеная мяжа, якая дзяліла Беларусь і Ўкраіну, палякі забавязаліся даць нацыянальную свабоду гэтым народам, але яе ніколі не далі. Савецкі ўрад нагадваў пра гэтыя забавязваньні, але польскі ўрад не зьвяртаў увагі. Таму нацыянальныя меншасьці Полыпчы ад 1920 да 1930 году выслалі ў Лігу Нацыяў 155 нараканьняў на польскі ўрад. Але й гэтыя скаргі не зрабілі ніякага ўплыву на польскі ўрад, хоць паказалі Польшчу ў вачох сьвету як дыктатарскую дзяржаву.
Таму нічога дзіўнага, што падчас вайны Польшчы зь Нямеччынай у 1939 годзе пад прэтэкстам абароны сваіх братоў — беларусаў і ўкраінцаў — Чырвоная Армія 17 і 18 верасьня заняла Заходнюю Беларусь і Заходнюю Ўкраіну. Былі гэта трагічныя наступствы палітыкі польскага ўраду, які прыгнятаў нацыянальныя меншасьці, каб зрабіць іх палякамі дзеля сваёй старой ідэі вялікай „моцарствовэй Польскі”. Пілсудскі аднойчы сказаў, што Полыпча будзе вялікая альбо зусім яе ня будзе.
Прывядзём тут урывак са „Справаздачы кур’ера Міністэрства ўнутраных справаў аб сытуацыі ў акупаванай Польшчы ў жніўні 1944 году”:
„3 болем трэба сьцьвярджаць, што тых некалькі сотняў людзей, якім былі дадзеныя важнейшыя становішчы ў вызвольнай працы, нічога не навучыліся за пяць цяжкіх і трагічных гадоў, што не зрабілі ў іх душах ніякага пералому, як можна было спадзявацца ў верасьні 1939 году й чаго можна было ад іх дамагацца. He змаглі нават пад акупацыяй вылезьці з балота сваіх памылак і заганаў. Узьняцца крыху вышэй і звысоку болып ясна глянуць на сьвет, на Польшчу, на сваю працу. Усё, на жаль, засталося ў гэтых паноў па-старому, нічога не зьмянілася да лепшага” („Мендзы Лёндынэм і Варшаво”, Варшава 1986, стар. 356).
Як падае „Дзеньнік польскі” ад 19 траўня 1990 году, у час прыватнага побыту ў Лёндане міністар замежных справаў ва ўрадзе Тадэвуша Мазавецкага, праф. Кшыштоф Скубішэўскі, сказаў на прэс-канфэрэнцыі, што Польшча ня мае ніякіх прэтэнзіяў да сваіх даўнейшых усходніх земляў.
Аднак польскі ўрад на выгнаньні напамінае, што землі гэтыя былі захопленыя збройным нападам на Полыпчу 17 верасьня 1939 году ў змове з гітлераўскай Нямеччынай. У Ялце ў 1945 годзе захоп гэты быў пацьверджаны заходнімі аліянтамі бяз згоды польскага ўраду ў Лёндане.
Як бачым, некаторыя палякі ніяк ня хочуць зразумець, што на гэтых землях, якія яны называюць сваімі, жылі спрадвеку народы, якія мелі сваю культуру, мову, пісьменнасьць, традыцыі, ды ў мінулым вялі войны з палякамі. I сёньня пасягаць на гэтыя землі могуць толькі хворыя на імпэрыялістычную манію захопнікі.
Крыстына Асіповіч піша, што з нагоды 60-й гадавіны „Бужы” Беласток, пад патранатам былога эміграцыйнага прэзыдэнта РП Рыпіарда Качароўскага, адзначыў гэтую дату. Раніцою ў гарадзкой базыліцы адбылася імша пры ўдзеле шматлікіх сьцяганосцаў. Пасьля ля помніка жаўнерам АК Беластоцкай, Віленскай і Наваградзкай акругаў былі ўскладзены вянкі й сказаны пра^іовы. Наступна адбылася навуковая сэсія пад назовам „Акцыя «Бужа»”, у якой прымалі ўдзел варшаўскія, віленскія й беластоцкія гісторыкі. Была адкрытая выстава пад назовам „Ржавыя драты нас аддзяляюць ад Бацькаўшчыны”. Адкрываючы выставу, былы прэзыдэнт Качароўскі сказаў: „Гісторыю пісалі вы — хто насіў мундзір альбо павязку АК. (...) Перад дзецьмі й унукамі доўга хавалі тое, за што змагаліся бацькі й дзяды. Ёсьць шмат чаго да адрабленьня”.
Далей у гутарцы з карэспандэнтамі былы прэзыдэнт сказаў: „Для нас, палякаў, плян „Бужа”, а таксама Варпіаўскае паўстаньне — гэта прыклад патрыятызму, ахвярнасьці й адданасьці вялікай справе, якою ёсьць польская дзржава, вольная й незалежная.”
Аб акцыі „Бужа” ня раз пісала польская прэса. Ставілася пытаньне: ці была яна патрэбная? 3 пункту гледжаньня лёгікі — не. Быў гэта неабдуманы самазабойчы акт фанатыкаў, які закончыўся фіяскам. Аднак „Бужа” ўвайшла ў гісторыю Польшчы. Каштавала яна палякам сотні тысяч ахвяраў і разбурэньне Варшавы. Але, як лічаць некаторыя палякі, кроў, пралітая ў перамозе ці паражэньні, заўсёды мае сваю вартасьць.
(„Беларус” № 502, ЗША, лістапад 2004 г.)
„Разумная палітыка”
Прыпадкова давялося мне дастаць кніжку Енджэя Гертыха „Пул веку польскей політыкі. Увагі о політыцэ Дмовскего й політыцэ польскей лят 1919-1939 і 1939-1947”. Кніжка выдадзена ў Заходняй Нямеччыне ў 1947 годзе.
У агульным нарысе аўтар данае кніжкі разглядае наступныя перыяды: 1. Першае Сусьветнае вайны, удзел у ёй Польшчы з палітыкай Рамана Дмоўскага як галоўнага кіраўніка польскай ідэалёгіі. 2. Паваенны перыяд у незалежнай Польшчы зь яе ўнутранай і замежнай палітыкай. 3. Пачатак Другой Сусьветнай вайны, упадак Польшчы, барацьба яе народу, расчараваньні й заданьні эміграцыйнага ўраду на выпадак Трэцяй Сусьветнай вайны паводле думкі аўтара.
Прачытаўшы гэтую кніжку мы пераканаемся, што даную працу пісаў польскі нацыяналіст-шавініст і заўзяты каталік. Ня маю на ўвазе паніжаць польскага высілку, як у часе Першае, так і Другое Сусьветных войнаў, а наадварот, нават прызнаць іхнюю мужнасьць на працягу цэлае іхняе гісторыі. Прыкра толькі чытаць фальшывыя насьвятленьні й перакручваньне некаторых гістарычных фактаў, ды пасяганьні на чужое, аб чым расьпісваюцца польскія палітыкі.
Як знаем з гісторыі, Полыпча на пачатку Першай Сусьветнай вайны ў 1914 годзе як такая была змазана з карты Эўропы й ніякай палітычнай або мілітарнай сілы не прадстаўляла. Толькі за тое, што легіёны Пілсудскага ваявалі пры баку немцаў, апошнія стварылі Кангрэсавае Каралеўства й надалі яму юрыдычную аўтаномію.
Далей аўтар даказвае, што дзякуючы мудрай палітыцы Дмоўскага, бой пад Марнай быў выйграны французамі й зазначае, што магчыма некаторым генэралам можа не спадабацца, але ёсьць фактам, што гэта была заслуга Р. Дмоўскага.
Як падае гісторыя, Францыя ад даўжэйшага часу была зьвязана саюзам з Расеяй. Саюз гэты прадбачваў, што калі Нямеччына нападзе на Францыю, Расея мае пайсьці вайной на Прусію. Так і сталася. Нямеччына напала на Францыю, Расея стрымала сваё забавязаньне й рушыла на Прусію. Каб стрымаць расейцаў, немцам прыйшлося ўзяць два корпусы войска з-над Марны. У часе крытычнага бою над Марнай немцам не хапіла гэтых двух корпусаў і яны прайгралі гэты вялікі рашаючы бой, які ўратаваў Парыж і заважыў на ходзе далейшай вайны. Трэба зазначыць, што пры баку французаў быў ангельскі корпус.
Цяпер паўстае пытаньне: пры чым тут Дмоўскі? „Адзін пень гарэў, а другі плечы грэў”.
Падобная сытуацыя стварылася й на Ўсходнім фронце. Пацярпеўшы няўдачы на Заходнім фронце, немцы бяз бою пакідалі Ўсходні фронт і ехалі дамоў. Гэты перыяд нямецкіх няўдачаў на франтох паспрыяў пабольшаньню шэрагаў польскіх легіёнаў і 11 лістапада 1918 году Польшча была прагалошана незалежнай дзяржавай, дзе галоўную ўладу абняў Юзаф Пілсудскі.
Многа горш выглядала справа ў Расеі, змучанай доўгай і няўдачнай вайной зь немцамі, якая прывяла яе да рэвалюцыі. Галоўным чыньнікам, які палажыў падваліны пад незалежную Польшчу, была Амэрыка. Яе прэзыдэнт В. Вільсан у сваёй праграме ў пункце 13-ым згадаў Полыпчу як незалежную дзяржаву з доступам да мора. У часе польскабалыпавіцкай вайны 1919-1920 гадоў палякі атрымоўвалі дапамогу як з боку Амэрыкі, так і Францыі й дзякуючы гэтай дапамозе сталі на свае ногі. Каб не дапамога ЗША й Францыі, то бальшавікі ў 1920 годзе прайшлі-б усю Польшчу без ніякага „цуду над Віслай”.
Аднак Енджэй Гертых у сваёй кніжцы гэтыя факты не ўспамінае сьвядома й прадстаўляе ход усяе справы выключна як вынік дзеянняў абапертых на свае собскія сілы.
Граніцы, якія забясьпечыла сабе Польшча на захадзе Вэрсальскім трактатам, а на ўсходзе Рыжскім трактатам, былі часткова вынікам канцэпцыі Рамана Дмоўскага. Хоць Дмоўскі ня быў сябрам польскага ўраду й з Пілсудскім ня вёў сяброўства, але яго палітыка перамагла ўрад і ўвайшла ў жыцьцё народу. Дэвізам Дмоўскага ў палітыцы Полыпчы была інкарпарацыя. Праціўнікам яе быў Пілсудскі, які прапанаваў канцэпцыю фэдэрацыі. Магчыма й дайшло-б да фэдэрацыі, каб палякі не баяліся Ўкраіны. Палякі зналі, што Ўкраіна вялікая й багатая краіна, большая за Польіпчу й украінцаў больш у два разы за палякаў і гэта варажыла палякам неспакой. Калі-б Польшча прыняла канцэпцыю фэдэрацыі, яна змушана была-б аддаць беларусам і ўкраінцам іхнія землі, што палякам не магло зьмясьціцца ў галаве.
Як згадвалася ўжо вышэй, канцэпцыя Дмоўскага перамагла, хоць ня поўнасьцю, і ўвайшлаў жыцьцё. Беларусы, якія жылі пад польскім панаваньнем, добра ведаюць як палякі закрывалі беларускія школы, абсаджвалі ўрады палякамі з Цэнтральнай Польшчы, насылалі асаднікаў, давалі ім лепшыя землі, насылалі ксяндзоў, разьбівалі беларускія арганізацыі пад прэтэкстам камуністычнай дзейнасьці, нішчылі Праваслаўную царкву, акаталічвалі беларусаў і т.п. Гэта й была палітыка пана Рамана Дмоўскага, якую палякі на „крэсах всходніх” старанна выконвалі.
Аўтар дае яшчэ зацемку ад сябе, што беларускія й украінскія школы, якія закладаліся пасьля вайны, часта былі супраць волі мясцовага насельніцтва. Ці ж гэта ня ёсьць хлусьня!
Дмоўскі на рыжскай мяжы не хацеў затрымацца, ён сягаў на Ковеншчыну, Віцебск, Бабруйск і Кіеў, на межы Вялікага Княства Літоўскага. Дмоўскі добра знаў, што гэтыя землі ня польскія, але ён тлумачыў іх тым, што яны маюць „польскі характар”, згадваючы пашырэньне каталіцызму на Літве й Берасьцейскую вунію.
Наступна аўтар востра атакуе пасьляваенны ўрад 1926 году, які праз 13 гадоў свайго кіраўніцтва не парупіўся забясьпечыць Полыпчу з боку Нямеччыны. За прыклад прыводзіць гістарычны факт XIII стагодзьдзя, калі палякі, бачучы пагрозу з боку нямецкіх крыжакоў, пастараліся зьяд-
наць для сябе Вялікае Княства Літоўскае. Гэта было зроблена 24 гады перад небясьпекай, якую спаткалі пасьля пад Грунвальдам 15 ліпеня 1410 году.
Прыведзены аўтарам прыклад Грунвальду не зусім адпавядае зьместу гэтай кніжкі, якая наскрозь прасякнута ідэалёгіяй Дмоўскага. Бой пад Грунвальдам выйгралі беларусы, русіны з дапамогай палякаў і літоўцаў, былі й наёмнікі. Усе яны разам супольнымі сіламі разьбілі Крыжацкі ордэн. Гэтая супольная акцыя насіла фэдэратыўны характар, варожы інкарпарацыі Дмоўскага. Лепш было-б аўтару гэты прыклад памінуць, а падшукаць другі, больш падобны да „інкарпарацыі”.
Калі ходзіць аб саміх палякаў, то яны няздольныя ўстаяць ані перад Усходам, ані перад Захадам. Польская шавіністычная палітыка „мацарствовасьці” не знайшла ў гісторыі апраўданьня, а ў суседзяў — спачуваньня.
1 верасьня 1939 году магутная гітлероўская армія на працягу амаль трох тыдняў зьмяла з поля бою польскую армію й гэтым палажыла канец польскай дзяржаўнасьці зь яе палянізацыяй і акаталічваньнем. 17 верасьня таго ж году Чырвоная Армія заняла Заходнюю Беларусь і Заходнюю Ўкраіну й гэтым канчаткова пахавалі Польіпчу.
Сапраўды прыкра, калі 32-мільённая дзяржава лягла ў грузах на працягу няцэлых трох тыдняў, а яе ўрад і галоўнае камандаваньне ў першых днях вайны ўцяклі ў Румынію, дзе іх інтэрнавалі за дратамі.
Многа можна пісаць на гэту тэму, але гэта пакінем палякам. Прывядзём толькі пару прыкладаў дзеля параўнаньня. У 1914 годзе дыспрапорцыя сілаў паміж Сэрбіяй і АўстраВэнгрыяй была яшчэ болыпай у параўнаньні да нямецкіх і польскіх у 1939 годзе, аднак сэрбы пераможна выйшлі з вайны. Маленькая краіна Фінляндыя, а як-жа яна прыгатавалася да вайны супраць Савецкага Саюзу, якія мела фартыфікацыі пад Выбаргам, якая лінія Манэргейма! Камуністам дорага каштавала заняць яе. Аднак зламаць канчаткова Фінляндыю не змаглі й пайшлі на перагаворы. Гэтыя прыклады аўтар часткова падае сам у доказ польскай бяздзейнасьці.
Палякі прайгралі вайну вельмі хутка й яе патрыёты пабрылі за межы, каб пры баку саюзьнікаў праводзіць далей барацьбу за дзяржаўную незалежнасьць Польшчы.
Гітлераўская Нямеччына была разьбіта. У 1945 годзе вайна скончылася, Польшча адрадзілася, але не тая што была, аб якой марылі палякі на эміграцыі. Пачаўся лямант на ўсіх і на ўсё, што ёй усадзілі нож у сьпіну, што Полыпча бяз Вільні й Львова ня можа існаваць. Аднак ЗША, Вялікабрытанія й Савецкі Саюз не прызналі польскага эміграцыйнага ўраду. Палякі пачалі крычаць, што заходнія саюзьнікі іх здрадзілі. Пачалі шукаць вінаватых і знайшлі Мікалайчыка, які, будучы прэм’ер-міністрам польскага ўраду ў Лёндане, зачаста езьдзіў у Маскву й запрадаўся камуністам. Мікалайчык і цяпер не вылазіць з-пад бізуна, якім яго хлешчуць, што зьдзейсьніў „збродню” супраць польскага народу, аддаючы Вільню й Львоў камуністам.
Што мог зрабіць у сапраўднасьці Мікалайчык адносна гэтых двух гарадоў? Галоўныя вялікія дзяржавы не зьвярнулі ніякай увагі на пратэсты лёнданскага польскага эміграцыйнага ўраду, якога яны не прызналі, паколькі гэтыя гарады зь ягонымі землямі ў мінулым не былі польскімі. Сёньня на гэтых землях няма так многа палякаў і такой дыскусіі ні цяпер, ні пазьней у будучыні быць ня можа! Аднак палякі паказалі сябе такой нацыяй, якая пасягае на чужое й гэта іх кампраметуе на працягу ўсяе іхняе гісторыі.
Цікавыя тэзы выводзіць аўтар гэтае кніжкі на выпадак Трэцяй Сусьветнай вайны. Паводле яго думкі, на выпадак вайны, адзіная толькі Польшча здольная даць ідэалёгію Эўропе ды падняць яе народы з упадку ды выкрасаць у іх іскру запалу, надзею й волю. Аўтар прыпісвае, што праўда, гэтую рысу характару й немцам, але яны не пацягнуць за сабою народы, пакуль не навернуцца на хрысьціянства ад Лютэра й Кальвіна. Далей ён даказвае, што й Англія няздольня павесьці народы Эўропы, таму што яна ня ёсьць каталіцкая. Англія — кажа ён — яшчэ дыша кромвэлеўскім духам рэлігійных войнаў XVII стагодзьдзя. Польшча была ў каталіцкім лягеры, Англія — у пратэстанцкім. Пратэстанцкі дыктатар Олівэр Кромвэль — ангелец, фінансава памагаў швэдам у іхным паходзе на Полыпчу й у свой час павіншаваў Густава з тым, што ён сваім паходам на Польшчу „вырваў адзін рог папу”.
Тое, што Польшча ёсьць каталіцкая й да таго місіянерска-каталіцкая — нам вядома. Але што Польшча баіцца
ангельскага кіраўніцтва ў Эўропе — гэта факт, бо Англія стаіць на грунце сёньняшняй граніцы Польшчы на ўсходзе й гэтым самым Польшча ня бачыць ніякіх пэрспэктываў на Вільню й Львоў. Тады паўстануць новыя дзяржавы як Беларусь і Ўкраіна, апошняя напэўна будзе граць першую скрыпку як большая за Полыпчу.
Польская палітыка была, ёсьць і будзе імкнуцца да таго, каб разьбіць еднасьць народаў на былых „крэсах”. Аўтар шмат расьпісваецца на гэтую тэму, шмат дае прыкладаў, параўнаньняў і скіроўвае галоўным чынам польскую палітыку на Дунай у пошуках саюзьнікаў.
Аб беларусах аўтар выказваецца, што яны складаюць частку польскай „сполэчносьці народовэй”, так як Валія й Шатлядныя зьяўляюцца часткай Вялікабрытаніі. Зь якіх крыніцаў аўтар гэта выводзіць — невядома. Магчыма са свае буйнае фантазіі. Ёсьць праўдай, што Валія й Шатляндыя твораць частку Вялікабрытаніі, але не складаюць частку Англіі. Беларусы з палякамі ніколі не тварылі Полыігчу, гэта можа прыняць аўтар да ведама. Калі возьмем той гістарычны час, калі беларусы й палякі мелі супольнага караля, то й тады Беларусь не называлася Польшчай, а толькі лічылася самастойнай дзяржавай, мела свой урад, сваё войска, свае грошы, законы й т.п.
Як-бы аўтар не стараўся панізіць значэньне Беларусі й беларусаў дзеля свае захопніцкае палітыкі, гэта яму не ўдасца. Беларусь жыла, жыве й будзе жыць. Сёньня беларускі прадстаўнік, хоць ён камуніст, сядзіць у Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў разам з усімі народамі сьвету й увесь сьвет знае, што такі народ існуе.
Беларускі народ ня хоча камунізму, гэта ён паказаў у часе апошняй вайны. Беларусы хочуць жыць сваім незалежным дзяржаўным жыцьцём.
( „Аб'еднаньне’’ № 1 (54), Лёндан 1955 г.)
Польска-ўкраінскае Монтэ-Касына
Кожны год, у месяцы траўні, палякі сьвяткуюць гадавіну перамогі над немцамі ў здабыцьці Монтэ-Касына ў 1944 годзе. У „Дзёньніку польскім” ад 11 траўня 1991 году, у артыкуле „Польска-ўкраінскае Монтэ-Касына” Зьдзіслаў Яга-
дзінскі адбівае атакі ўкраінскіх эмігрантаў, якія хочуць прыпісаць заслугу ўкраінцам у здабыцьці гэтай нямецкай цьвярдыні ў Італіі.
Можна было-б памінуць гэты польска-ўкраінскі канфлікт, каб там не было беларусаў, якія таксама злажылі свае галовы ў подступах да манастыра Монтэ-Касына.
Вельмі добра, што ўкраінцы памятаюць пра сваіх загінуўшых суродзічаў у апошняй вайне й аддаюць ім пашану. Але не зусім добра й прыемна чытаць, калі ўкраінскі нацыянальны шавінізм перарастае нават польскі.
Той, хто быў у Другім Польскім корпусе, добра ведае, што ў ім акрамя палякаў было многа беларусаў, украінцаў, жыдоў, татараў, літоўцаў і нават немцаў. Пераважна ўсе былыя грамадзяне II Рэчы Паспалітай. Апынуліся яны ў польскай арміі таму, што многа іх папала ў палон да Чырвонай Арміі ў 1939 годзе, іншыя былі вывезены з Заходняй Беларусі й Заходняй Украіны ў Сібір у часе заняцьця гэтых краін Чырвонай Арміяй згодна пакту Рыбэнтропа-Молатава ў 1939 г.
Гэтых людзей, хоць ня ўсіх, уратавала вайна (некаторыя гаварылі: Гітлер вызваліў нас, напаўшы на Савецкі Саюз). Тады-ж, на пачатку сьнежня 1941 году ген. Сікорскі, будучы ў Маскве, успамянуў Сталіну акрамя палякаў польскіх грамадзян, г.зн. беларусаў, украінцаў і іншых, што знаходзяцца ў Савецкім Саюзе, каб ім была дадзена магчымасьць уступіць у польскую армію, якая арганізавалася за мяжой. Сталін на гэта згадзіўся й хто толькі мог з польскіх грамадзян падаваўся за паляка, каб уцячы ад галоднай і халоднай сьмерці.
Такім парадкам паважная колькасьць беларусаў і ўкраінцаў з г.зв. „крэсаў усходніх” апынулася ў польскай арміі і таму ўтворана была 5-я Крэсовая дывізія. Была яшчэ 3-я Карпацкая дывізія ў саставе 2-га Польскага корпусу ў Італіі, але ў ёй беларусаў і ўкраінцаў было мала.
Тут украінскія эміграцыйныя дзеячы перабольшваюць сваімі цьверджаньнямі, што 5-я дывізія была „дывізіяй украінскай”. Украінцы ў ёй не састаўлялі болыпасьці. Большасьць арміі састаўлялі палякі. Толькі пасьля заканчэньня вайны ў 5-ю дывізію прыйшло больш украінцаў зь нямецкай арміі, але й тады яны не састаўлялі болыпасьці.
Лёс жаўнераў 5-е Крэсовае дывізіі склаўся трагічна. Пасьля савецкіх лягероў, мала хто з гэтых людзей хацеў ісьці ахвотна ваяваць за Польшчу, ды яшчэ тую, пад якой яны гаравалі апошнім часам, але іншага выхаду не было. Людзям хацелася толькі вырвацца ад непасільнай працы ў савецкіх лягерах.
Будучы у Крэсовай дывізіі ў Італіі, я гутарыў зь некаторымі беларусамі-вэтэранамі з-пад Монтэ-Касына й адзін зь іх так мне апавядаў: „Мой добры сябра, беларус, будучы сьмяротна ранены асколкам у грудзі, паміраючы прамовіў: «Я за іх гіну, ляхаў»”. У далейшай гутарцы мой субяседнік таксама крытычна гаварыў аб паляках і сказаў, што калі надарыцца магчымасьць, ён паедзе дамоў.
Пасьля вайны, будучы ў Англіі, вясной 1948 году мяне паслалі памагаць дэмабілізаваць 5-ю дывізію. Далі мне весьці картатэку. Праз мае рукі праходзілі ўсе паперы дэмабілізаваных жаўнераў. Я чытаў іх прозьвішчы, дату й месца нараджэньня, веравызнаньне й куды яны едуць на работу. Так, што я добра арыентаваўся ў складзе 5-е дывізіі й тут магу сказаць шчыра, што ўкраінцаў не было больш у параўнаньні да палякаў і беларусаў.
Аднойчы прыйшлі паперы, што нейкіх 6 ці 7 жаўнераў пасьля дэмабілізацыі вярталіся дамоў, на Беларусь. Я ня мог застацца абыякавым да сваіх людзей, якія стаялі групай на пляцы. Я падышоў да іх і загаварыў па-беларуску, каб даць ім знаць, што я свой. Яны зьдзівіліся крыху, пачуўшы беларускую мову, бо ў польскім войску мала хто гутарыў па-беларуску, але яны гутарылі са мною па-беларуску. Мая галоўная цікавасьць да гэтых людзей была ў тым, ці не баяцца яны часам ехаць дамоў, будучы ўжо адзін раз у „Савецкім раі”. Адказы іх былі розныя, а найбольш чуліся нараканьні на палякаў. Настрой быў такі: што будзе, то будзе, а мы едзем дамоў. Адзін зь іх, парашутыст, меў крыўду да палякаў, што ўсю вайну прайшоу зь імі й нічога не даслужыўся. Старэйшы гадамі дзядзька з-пад Міра, гледзячы на мяне, сказаў: „Што табе, ты малады, знойдзеш сабе дзяўчыну, ажэнішся й будзеш жыць, а я маю дома жонку й дзяцей”. Я стаяў, слухаў іхнія нараканьні, перажываньні, прычыны, спачуваў ім ды на разьвітаньне пажадаў ім усяго найлепшага.
Трэба прызнаць, што ў польскай арміі наглядалася дыскрымінацыя й на гэта маюцца прыклады, але гэта другая справа. Тут можна згадаць яшчэ аднаго беларуса, удзельніка бою за Монтэ-Касына, сьв. памяці К. Шыбіцкага, якога беларусы пахавалі ў Манчэстэры (Англія) 4 студзеня. Аб ім так піша газэта „Беларус” (№ 378 за люты 1991 году): „Прайшоўшы праз Іран, Ірак ды іншыя краіны, апынуўся ў Італіі, дзе браў удзел у баёх на Монтэ-Касына. 3 кампаніі, да якой належаў і якая налічвала 140 чалавек, уцалела толькі 18. Крыўдаваў, што ўсе дасталі заслугі, а яму не далі. Прычына ня ведамая — можа таму не далі, што быў сьведамым беларусам”.
У лістападзе 1948 году я здэмабілізаваўся й прыехаў у Лёндан на працу. Першым месцам спатканьня беларусаў была царква на Эрль-энд-Корт у Лёндане. Прыходзілі ў царкву пераважна былыя польскія жаўнеры й некаторыя іхнія сем’і, якія праз Сібір, Сярэдні Ўсход і Афрыку пасьля вайны прыехалі ў Англію. Пры царкве завязвалася шырэйшае знаёмства сярод беларусаў. Адным зь беларусаў, якога я спаткаў, быў Мікалай Мароз, бьілы польскі жаўнер, які ў подступах на гару Монтэ-Касына быў цяжка паранены. Прыехаў ён у Лёндан і прывёз у сабе асколкі. Тут у 1949 годзе рабілі яму апэрацыю й памёр у маладым веку.
Калі ўкраінцы так моцна прыпісваюць сваю большасьць і ўклад у здабыцьці Монтэ-Касына, то што тады маюць сказаць беларусы? Па словах паляка 3. Ягадзінскага, „працэнтова ўдзел украінцаў у II Корпусе быў зьнікомы — многа болып знаходзілася ў ім беларусаў”. Шкада, што да гэтага часу ніхто зь беларусаў, удзельнікаў баёў на Монтэ-Касына, нічога не напісалі.
Аб Монтэ-Касына палякі маюць багатую літаратуру. Беларусы яе ня маюць, хоць многа іх там было й нямала засталося там назаўсёды. Што праўда, ёсьць толькі невялічкая кніжачка на 62 старонкі — „Сьмерць і салаўі”, напісаная беларусам-афіцэрам П. Сычом, удзельнікам бою на Монтэ-Касына. У прадмове да гэтае кніжачкі чытаем: „Кніжка апісвае бітву пад Монтэ-Касына — адну з найвялікшых бітваў Другой Сусьветнай Вайны — і ўдзел некаторых зь іх, расказвае што яны перажывалі ў чужым войску, ідучы на пагібель за чужую справу. Праўда, яны змагаліся з гітле-
раўскай тыраніяй, але-ж тады ўжо было ведама, што Беларусь была здадзена на ласку й няласку другога тырана — бальшавіцкай Масквы”.
(„Голас Часу” № 13 (4),Лёндан, 1991 г.)
Фальшаваньне гісторыі
Жыцьцё паасобных людзей і народаў гэта сталае змаганьне за свой быт і існаваньне. Як даўно існуе сьвет між людзьмі адбываліся непаразуменьні, войны ды перасяленьні цэлых народаў, якія па тых ці іншых прычынах вандравалі сотні й тысячы кілямэтраў у новыя так званыя „абяцаныя землі”.
Падобныя зьявішчы, крыху ў іншым выглядзе, мы назіраем у недалёкім мінулым і за нашага жыцьця. Аб такіх падзеях на нашай зямлі-шары навукоўцы розных краінаў выдаюць цэлыя томы працаў, якія ў будучыні, для наступных пакаленьняў, маюць служыць гістарычнай дакумантацыяй.
Таму гісторыя ня ёсьць байкай, яна павінна апірацца на пэўных даных — дакумантах, досьледах, раскопках і т.п. Так што зьмяняць гісторыю нельга, яе можна толькі фальлаваць.
У гэтым артыкуле я хачу зьвярнуць увагу на такое фальшывае асьвятленьне гістарычных фактаў польскімі гісторыкамі за мяжой.
У 1952 годзе, па ініцыятыве Зьвёнзку зем пулноцно-всходніх РП, прафэсары й выпускнікі Віленскага ўнівэрсытэту імя С. Баторага ў Школе палітычных навук у Лёндане прачыталі 27 лекцыяў аб Вялікім Княстве Літоўскім, якія пасьля выдалі асобнай кніжкай пад назовам „Дзее Зем Велькего Ксенства Літэвскего”. Кніжка гэта налічвае 398 старонак друку й напісана вельмі тэндэнцыйна.
Палякі прыйшлі на нашыя землі ў XIV стагодзьдзі й выступаюць як вышэйшы, дамінуючы дзейнік, які нёс заходнюю культуру, рэлігію, асьвету й польскую мову. Мясцовае насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага, паводле польскіх лектараў, быццам дабравольна прымала ўсе гэтыя дабрадзействы палякаў, рэзультатам якіх у XVII стагодзьдзі ва ўсім Вялікім Княстве Літоўскім польская мова была ўрадавай, а каталіцкія касьцёлы амаль выключнымі сьвятынямі. Аў-
тахтоны-ж гэтых зямель, беларусы й літоўцы, называюцца палякамі „тутэйшымі” грамадзянамі Рэчы Паспалітай.
Каб правесьці больш дакладны аналіз данае кніжкі й запярэчыць няслушным вывадам палякаў, апіраючыся на досьледы й матэрыялы другіх гісторыкаў і навукоўцаў, трэба было-б адвесьці больш часу й месца на што не дазваляюць рамкі гэтага часопіса. Таму я коратка затрымаюся над важнейшымі гістарычнымі фактамі, якім польскія прафэсары й абітурыенты „Вшэхніцы Баторовэй” хочуць надаць чыста польскі характар, а прыналежнасьць гэтых зямель прыпісваюць Полыпчы.
Да прыходу палякаў на беларуска-літоўскія землі, у сувязі з сужэнствам Ягайлы зь Ядвігай, Беларусь была ўжо хрысьціянская й тварыла зь Літвой адну дзяржаву пад назовам Вялікага Княства Літоўскага. Праваслаўнае веравызнаньне беларусы прынялі ў 988 годзе ад грэкаў зь Візантыі й праз чатыры стагодзьдзі (да прыходу палякаў) узгадавалі ў рэлігійным духу наступныя пакаленьні, даючы ім на той час вялікую культуру й асьвету.
У той час (XIV-XV ст.ст.), калі Польшча не магла вызваліцца з лаціны, бо ня мела свайго пісьма, беларуская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім была мовай урадавай, на якой гутарыў і пісаў ня толькі вялікакняскі двор, але й сам польскі кароль. У гэтых гадох былі выдадзены тры несьмяротныя Статуты дзяржаўных законаў (1529, 1566, 1588 гады), якія былі напісаны на беларускай мове ды якімі, між іншым, нямала карысталіся палякі, а яшчэ больш расейцы. Беларуская мова ў той час была папулярнай, яе пераймалі літоўцы й несьлі ў глыб Літвы. Прыкладам можа паслужыць факт, што польска-літоўскі пасол у Рыме Эразм Цёлэк у 1501 годзе казаў папу Аляксандру VI, што на Літве пражывае палавіна беларусаў і што радавыя літоўцы часьцей ужываюць беларускую мову як „прыемнейшую й лягчэйшую”.
Палякі, запазнаўшыся зь беларускай мовай, пачалі дамагацца, каб мець такі Статут на польскай мове, як больш для іх зразумелай за лаціну, а таму што польскага пісьменства ў той час не было, то пераклады рабіліся з лацінскай мовы на беларускую. Такім парадкам былі перакладзены з лаціны на беларускую мову:
У гэтых перакладах спатыкаецца многа палянізмаў, магчыма таму, каб зрабіць мову болып зразумелай для палякаў. Але зь цягам часу сытуацыя зьмянілася. Палякі, ахрысьціўшы паганскую Літву ў каталіцызм (1387), пачалі сягаць на беларускія землі. Маючы супольнага караля, які прыняў каталіцкую веру й жыў у Кракаве, Польшча на чале зь Ягайлам дапамагала каталіцкаму кліру праводзіць сярод праваслаўных беларусаў сваю „місійную” акцыю, якая адначасна была й палянізацыйным сродкам. За такую дзейнасьць Ягайла надзяляў каталіцкія касьцёлы вялікімі полацямі зямлі зь вёскамі.
Асабліва пасьля Люблінскай вуніі ў 1569 годзе, калі палякі атрымалі большыя правы дзеяньня ў Вялікім Княстве Літоўскім, наступіў раптоўны наплыў палякаў на беларускія землі. Як самі прызнаюць палякі, эміграцыя была „выборова”, складалі яе ксяндзы, манахі, навукоўцы, палітыкі, пісьменьнікі, тэхнікі, купцы, рамесьнікі, эканамісты й майстры розных галін. Прыехала й заможная шляхта, якая атрымала маёнткі.
Нельга памінуць, што ў гэтым часе прыехаў на Беларусь ордэн езуітаў, які гвалтам і прымусам выганяў з цэркваў праваслаўнае духавенства зь вернікамі, а на іх месца саджалі вуніятаў.
Якую зьнявагу перажывала тады Праваслаўная царква, можа паслужыць доказам прамова валынскага пасла Лаўрына Дравінскага сказаная ім на польскім сойме ў 1620 годзе: „Ужо ў вялікіх гарадох цэрквы запячатаны, — гаварыў ён, — маёмасьці разграблены, у манастырох няма манахаў — там скаціну зачыняюць. Дзеці паміраюць без хрышчэньня, пакойнікаў вывозяць з гарадоў без пахаваньня як падаль. Мужчыны з жонкамі жывуць без бласлаўленьня, народ памірае без хрышчэньня. Так робіцца ў Магілёве, Воршы, Менску. У Вільні цела праваслаўнага пакойніка трэба вывозіць у тыя толькі вароты, празь якія вывозяць з гораду нечыстоты”. А такіх і падобных прыкладаў таго часу маецца вельмі многа.
Такое становішча змусіла пэўную частку слабейшай беларускай інтэлігенцыі перайсьці ў вунію або проста ў каталіцызм, адкуль вяла ў той час зусім кароткая дарога да поўнай дэнацыяналізаці й апалячаньня.
Аднак польска-каталіцкі наступ на Беларусь на працягу стагодзьдзяў напатыкаў вялікі супраціў мясцовага беларускага насельніцтва. Вялікі князь Гедымін у свой час у адным са сваіх лістоў пісаў папу: „Няхай палякі вызнаюць веру паводле свайго абраду, беларусы паводле свайго, мы паводле свайго, а ўсе маем аднаго Бога”.
Але палянізацыя на нашых землях адбывалася сыстэматычна й плянава. Розныя пратэсты на соймах не знаходзілі ў палякаў послуху. Так, напрыклад, 22 лютага 1581 году на сойме ў Варшаве Мікалай Радзівіл (Рыжы) скардзіўся ў сваёй прамове: „Ня знойдзецца ніводзін у Полыпчы на ,,-іч”, якому далі-б староства або якую-небудзь годнасьць; у Літве знаходзяцца на ,,-скі”, якія ўрады маюць”. 3 гэтага ясна відаць, што палякі, не зважаючы на пратэсты беларускага баярства, надалей праводзілі сваю палітыку, якая на Беларусі стала пад знакам зьнішчэньня ўсяго беларускага, а ў першую чаргу — праваслаўнае рэлігіі й беларускай мовы, уводзячы на іх месца каталіцкую рэлігію й польскую мову. Прыкладам гэтаму могуць паслужыць розныя пастановы польскага сойму супраць беларусаў.
У 1667 годзё польскі сойм пастанавіў вызваліць ад ваенных абавязкаў каталіцкае й вуніяцкае духавенства, а праваслаўнае ніжэйшае духавенства павінна было плаціць падаткі так, як плацілі мяшчане.
У 1668 годзе польскі сойм пастанавіў пераход з каталіцтва або вуніі ў іншую веру караць выгнаньнем з краю.
У 1676 годзе быў выдадзены закон, у якім праваслаўным забаранялася пад карай сьмерці выязджаць за мяжу, або прыязджаць з-за мяжы.
У 1697 годзе польскі сойм прыняў пастанову, якая забараняла ўжываць беларускую мову ва ўрадах, судох і ўсялякіх урадавых установах, як у справаводзтве, так і ў карыстаньні.
У 1718 годзе на сойме ў Горадні быў нават прыняты праект закону аб канчатковай ліквідацыі праваслаўя на Беларусі.
Няма нічога дзіўнага, што беларусы, апынуўшыся пад такім жорсткім прасьледам з боку палякаў, пачалі арыентавацца на ўсход, шукаючы помачы, ратунку. Такім чынам польскі зьдзек і прывёў да таго, што Масква забрала Беларусь, а пасьля супольна з Прусіяй і Аўстрыяй падпарадкавалі сабе й Польшчу. Каб не такая злачынная палітыка палякаў на Беларусі, можа сёньня Масква не камандавала-б намі.
Аб беларускіх нацыянальных дзеячох і пісьменьніках аж да Першай Сусьветнай вайны, польскія „навукоўцы” пішуць, што яны былі пераважна ня толькі палякі, але нават польскія патрыёты. Так як даўней, па старому звычаю, усіх каталікоў яны лічаць палякамі й праўдападобна так жа ўсіх тых, што маюць прозьвішчы на суфікс ,,-скі”.
Аб Кастусю Каліноўскім пішуць, што ён зьяўляецца палякам і польскім патрыётам, забываючы аб тым, што ён у сваёй „Мужыцкай праўдзе” пісаў па-беларуску! „Ад маскаля й паноў няма чаго спадзявацца, бо яны ня вольнасьці, а глуму й зьдзерства нашага хочуць... („Мужыцкая праўда” № 1).
У часе арганізацыі паўстанцкіх аддзелаў, некаторыя з беларускіх кіраўнікоў дамагаліся, каб віленскія паўстанцы мелі цесную лучнасьць з Варшавай. На гэта К. Каліноўскі заявіў, што „такой бесталковай галаве як Варшава, ня можна давяраць долю Беларусі” й што „сякера паўстанца не павінна спыніцца нават над калыскай шляхоцкага дзіцяці”.
Кастусь Каліноўскі паходзіў з небагатай шляхецкай сям’і, але ён быў беларусам, які будзіў свой народ да вольнасьці, заклікаў яго да асьветы, выдаваў нелегальную беларускую газэту й за сваю беларускую дзейнасьць 22 сакавіка 1864 году загінуў у Вільні на шыбеніцы па загадзе губэрнатара Мураўёва як беларускі нацыянальны герой-патрыёт.
Другі „паляк” гэта Францішак Багушэвіч, які выдаў два зборнікі беларускіх вершаў „Дудка беларуская” ў 1891 годзе й „Смык беларускі” ў 1894 годзе. На асаблівую ўвагу заслугоўвае прадмова Багушэвіча да зборніка „Дудка беларуская”, якую можна назваць маніфэстам беларускага нацыянальнага ўсьведамленьня.
Ці мог сапраўдны паляк пісаць так, як гэта пісаў Ф. Багушэвіч: „Не пакідайце мовы нашай беларускай, каб не ўмёр-
лі”. Да ліку палякаў залічалі таксама Вінцука Дуніна-Марцінкевіча, Алёйзу Паіпкевіч (Цётку) і другіх.
Мы ня можам разглядаць вышэйзгаданыя асобы паводле польскага рэцэпту: хто каталік — той паляк, а павінны заглянуць у працу гэтых людзей, што яны рабілі й што пісалі.
Нашыя ворагі — як з захаду, так і з усходу — стагодзьдзямі намі гандлявалі, аднак, калі найзьлейшыя іхнія кары не змаглі забіць волі беларускага народу да свабоды, то тым болып ня зьменіць яе фальшаваньне польскімі прафэсарамі гісторыі.
(„Аб’еднаньне” № 4 (57), Лёндан 1955 г.)
За плотам Катыньскага лесу
Назоў невялікай вёскі Катынь, што знаходзіцца з боку дарогі Менск — Смаленск, можна знайсьці ў замежнай энцыкляпэдыі як месца масакры польскіх афіцэраў у 1940 годзе.
Амаль 50 гадоў праступнік сядзеў ціха, не прызнаваўся да віньі, хоць цывілізаваны сьвет даўно знаў яго, а апошнімі гадамі савецкая прэса нехаця прызнала віну свайго ўраду. I толькі 13 сакавіка 1990 году Маскоўскае радыё падало да ведама, што знойдзеныя апошнім часам дакуманты паказваюць, што злачынства ў Катыні было зроблена кіраўніцтвам НКУС (папулярна вядомым як НКВД). У сувязі з гэтым савецкі бок выказаў глыбокае спачуваньне з прычыны трагедыі й прызнаў Катынь за адно з найбольшых сталінскіх злачынстваў.
Яшчэ раней, пад узьдзеяньнем галоснасьці, тыднёвая газэта на ангельскай мове „Москаў Ньюс” (№ 32 ад 6 жніўня 1989 г.) прызнала, што тайная паліцыя Сталіна замардавала польскіх афіцэраў у Катыньскім лесе.
Усё-ж, нягледзячы на галоснасьць, некаторыя мясцовыя жыхары, што жывуць каля Катыньскага лесу (16 кілямэтраў на захад ад Смаленска), баяліся аб гэтым гаварыць голасна й са страхам глядзелі ў бок забароненай зоны. Але ў часе Другой Сусьветнай вайны, як і па вайне, знайшліся людзі, якія сьмела гаварылі аб Катыньскім лесе, ды нават самі адкрылі магілы памардаваных. Адным зь іх быў Міхась Крывазерцаў, жыхар Гнездава, што недалёка Катыньскага лесу. Ён
ня меў і ня мог мець пашаны да савецкай улады, бо-ж ягоны бацька стаў ахвярай калектывізацыі. Крывазерцаў заявіў наступнае: „Я асабіста бачыў і знаю, ёсьць тое: у 1943 г. Іван Андрэеў і Фёдар Куфцікаў сказалі немцам, што яны знаюць дзе нашае войска страляла палякаў”. Немцы ўзялі некалькі людзей, далі ім лапаты й яны пачалі капаць зямлю. I, як расказвае далей Крывазерцаў, адкапалі 18 нашых трупаў, евангелістаў, а пасьля 300 трупаў палякаў.
Значыць, што пасьля забойства палякаў, забівалі яшчэ сваіх, бо-ж ляжалі яны на версе палякаў. Так, што ў Катыньскім лесе пахаваны былі не адны палякі.
3 расказаў навочных сьведкаў відаць, што Катыньскі лес, як месца сьмерці, запачаткавалі ня толькі польскія афіцэры й на іх не закончыліся забойствы. Яшчэ задоўга да палякаў знайшлі сваю сьмерць у Катыні нямала беларусаў і другіх нацыянальнасьцяў былога Савецкага Саюзу. Ды нават сярод замардаваных палякаў спатыкаюцца імёны Канстанцін, Мікалай, Барыс і т.п., што нагадваюць праваслаўных. Спатыкаюцца й жыдоўскія імёны. Аднойчы ў гутарцы адзін беларус, Алесь Ражанец, сказаў, што яго дзядзька, Пётр Ражанец, будучы польскім афіцэрам, загінуў у Катыні й ягонае прозьвішча фігуруе на сьпіску загінуўшых.
3 расказаў некаторых жыхароў навакольля Катыні даведваемся, што гісторыя Катыньскага лесу, як месца экзэкуцыі, сягае 1918 году. У гэтым-жа годзе, 22 жніўня, Ленін сказаў: „Часова дараджаю назначыць сваіх начальнікаў і расстрэльваць загаворшчыкаў і зьменлівых, нікога не пытаючы й не дапускаючы да валакіты”. 5 верасьня 1918 году, паводле прапановы Сьвярдлова, быў прыняты дэкрэт аб чырвоным тэроры, у якім гаварылася: „Неабходна забясьпечыць Савецкую Рэспубліку ад клясавых ворагаў шляхам ізаляваньня іх у канцэтрацыйных лягерох”. Гэтыя лягеры мелі існаваць на час рэвалюцыі. Але ў лютым 1919 году на паседжаньні УЦВК Дзяржынскі заявіў: „Я прапаную пакінуць гэты канцэнтрацыйны лягер для выкарыстаньня працы арыштаваных, для паноў, якія жывуць без заняткаў, для тых, хто ня можа працаваць без вядомага прымусу. У часе НЭПу Ленін сказаў: „Вялікая памылка думаць, што НЭП палажыў канец тэрору, мы яшчэ вернемся да тэрору, і Ta-
рору эканамічнага”. А паводле Кагановіча, у 1920-1930 гадох судзілі людзей скрыта г.зв. „тройкай”. I пасьля такіх судоў некаторыя людзі, памінаючы канцэнтрацыйныя лягеры, прыгаворваліся на кару сьмерці. Работу гэту пачала ЧК Дзяржынскага, якога звалі „Жалезным Фэліксам”.
У 1930 годзе дзесяткі тысяч зьняволеных перабудоўвалі дарогу Менск — Масква. Непаслушных і хворых вязьняў везьлі ў Катыньскі лес, дзе мела быць „адпачынковае ведамства”. Але з гэтага „ ведамства ” ніхто не вярнуўся на работу.
Дарога Менск — Масква, як тады, так і ў першых днях савецка-нямецкай вайны 1941 году прыняла назоў „Дарогі сьмерці”. Па ёй энкавэдысты гналі вязьняў перад наступам немцаў і ўсіх слабых, зьняможаных, што не маглі далей ісьці, стралялі на дарозе.
У 1931 годзе пэўны раён Катыньскага лесу быў абведзены калючым дротам і ўступ за дрот эабараняўся. У 1935 годзе Катыньскім лесам загадвала ГПУ, якое праводзіла сталінскія чысткі. Ад 1940 году ўвесь гэты раён кантраляваў НКУС, а Казіную Гару, месца экзэкуцыі, ахоўвалі вартавыя з сабакамі аж да прыходу немцаў у 1941 годзе.
У дапамогу НКУС створаны быў новы орган бясьпекі — НКДБ (Народны Камісарыят Дзяржаўнай Бясьпекі). У 1940 годзе на чале НКУС стаяў Бэрыя, а на чале НКДБ — нарком Мяркулаў.
Народны камісар унутраных спраў Беларусі, Наседкін, быў застрэлены разам зь людзьмі Яжова ў выніку чысткі апарату й быццам за масавую арганізацыю рэпрэсіяў. У сваім асьведчаньні Наседкін сказаў, што 4 500 людзей са Смаленшчыны было прыгавораных на сьмерць.
Так, як расказвалі навочныя сьведкі, загружаныя людзьмі самаходы пачалі прыязджаць у Катыньскі лес у 1935 годзе й прыязджалі яны аж да паловы 1941 году. Адзін зь мясцовых жыхароў сказаў: „Нам было сказана, што тут знаходзіцца санаторыя для працаўнікоў тайнай паліцыі. Але цяжка было паверыць, бо мы бачылі толькі цяжкія грузавыя машыны, якія прыязджалі й ад’язджалі, часам некалькі разоў на дзень.
Месца катыньскай масакры афіцыйна немцы адкрылі пры канцы 1943 году й паведамілі свае ўлады. У паведамленьні было сказана, што трупы — польскія афіцэры, якія мелі
зьвязаныя рукі вяроўкай мясцовай вытворчасьці, але кулі, якімі стралялі ў патыліцу, былі нямецкай прадукцыі. Неўзабаве немцы ўстанавілі, што адна іхняя фірма высылала перад вайною амуніцыю ў Польшчу, Балтыйскія дзяржавы і СССР. А пры заняцьці Заходняй Беларусі й Украіны Чырвонай Арміяй у 1939 годзе амуніцыі гэтай дасталося саветам больш. 13 красавіка 1943 году Бэрлінскае радыё падало сэнсацыйную вестку аб адкрыцьці магіл памардаваных польскіх афіцэраў недалёка малой вёскі Катынь, на лясной гары званай Казінай Гарой. Там знойдзены быў засыпаны роў даўжынёю 28 мэтраў і шырынёю 16 мэтраў, у якім адкапалі тры тысячы трупаў зложаных у 12 пластоў. Месца гэтае засаджанае было маладым лесам. Немцы абвінілі ў злачынстве Савецкі Саюз, які быў саюзьнікам заходніх дзяржаваў у вайне зь Нямеччынай. Аб гэтым адкрыцьці пісала нямецкая прэса, а таксама пісалі й другія газэты, якія выходзілі на акупаванай немцамі тэрыторыі, у тым ліку й беларуская прэса.
Знаючы гебэльсоўскую прапаганду, мала хто хацеў верыць нямецкаму адкрыцьцю ў Катыньскім лесе, нават палякі ў Лёндане. Агульная прапаганда асуджала немцаў, бо-ж людзі былі забітыя нямецкімі кулямі.
На паведамленьне Бэрлінскага радыё Маскоўскае радыё й газэта „Правда” 15 красавіка 1943 г. адказалі контрударам, заяўляючы, што злачынства ў Катыні было зроблена немцамі ў 1941 годзе. Гэта значыць у той час, калі немцы акупавалі Смаленск. Паслухаем, што аб гэтым піша былы партызан, доктар гістарычных навук, прафэсар А. Хацкевіч: „Упершыню я прачытаў гэтую інфармацыю ў „Беларускай газэце”, якая выдавалася ў Менску беларускімі буржуазнымі нацыяналістамі ў часе акупацыі. Hi я, ні мае баявыя сябры, партызаны, зразумела, не паверылі фашысцкай брахні. Праз некалькі дзён радыст нашай брыгады прыняў па радыё паведамленьне з Масквы, у якім гаварылася: „На працягу апошніх двух, трох дзён гебэльсоўскія паклёпнікі пашыралі подлыя выдумкі аб тым, што савецкія ўлады вясной 1940 г. у ваколіцы Смаленска папоўнілі масавы расстрэл польскіх афіцэраў. Уяўляючы гэты жудасны факт, нямецка-фашысцкія нягоднікі не захісталіся перад самымі бессаромнымі й агіднымі выдумкамі, стараючыся схаваць зла-
чынствы, якія, як цяпер стала вядома, папоўнілі яны самі. Нямецка-фашысцкія інфармацыі ў гэтай справе не пакідаюць ніякага сумненьня ў гэтым трагічным лёсе быўшых польскіх ваеннапалонных, якія былі захоплены на будаўляных работах у 1941 г. у ваколіцы Смаленска й якія разам з савецкімі грамадзянамі, пражываўшымі ў навакольлі Смаленска, папалі ў рукі нямецкіх палачоў летам 1941 году пасьля адыходу савецкіх войск з раёна Смаленска” („Вечерннй Мннск”, 26 мая 1990 г.).
Калі першыя інфармацыі аб адкрыцьці катыньскіх магіл дайшлі да польскага грамадзтва ў краі, Людовік Фішэр, губэрнатар Варшаўскай акругі, 6 красавіка прыняў біскупа Антонія Шлягоўскага й двух праваслаўных епіскапаў, а таксама лютэранскіх і евангельскіх сьвятароў, каб яны паднялі барацьбу супраць камунізму й у гэтым духу выдалі свае пастырскія пасланьні. Нямецкая прэса шырока выкарыстоўвала Катынь дзеля сваіх прапагандысцкіх мэтаў, каб выклікаць сярод заходніх саюзьнікаў недавер да Савецкага Саюзу. У шматлікіх камунікатах і рапартах падаваліся апісаньні трупаў. Але Захад глядзеў на гэта зь недаверам.
Каб даказаць, хто ёсьць сапраўдным віноўнікам Катыньскай масакры, немцы стварылі Міжнародную камісію, у якую ўвайшлі ўнівэрсытэцкія дактары-спэцыялісты з 12 краін Эўропы, а ў якасьці сьведкаў выступілі прывезеныя зь лягероў палонныя ангельскія, амэрыканскія й польскія афіцэры. Спэцыялістам была дадзена поўная свабода, неабходная дапамога й магчымасьць свабодна весьці сьледзтва, якое пачалося 28 красавіка 1943 году.
У рабоце па высвятленьні Катыньскай масакры прысутнічалі таксама польскія прадстаўнікі з Варшавы, Кракава й другіх мясцовасьцяў, а Польскі чырвоны крыж праводзіў сваё незалежнае сьледзтва. Вынікі сьледзтваў паказалі, што мардэрства было зроблена вясной 1940 году, крыху больш як год часу да пачатку нямецка-савецкай вайны. Гэта пацьвердзілі знойдзеныя пры забітых пісьмы з дому, савецкія газэты, запісы, польскія й савецкія грошы й другія рэчы савецкай прадукцыі. Таксама знойдзены ў часе вайны тайны рапарт менскага НКУС ад 10 чэрвеня 1940 году паказвае, што й ён прымаў удзел у ліквідацыі польскіх афіцэраў.
Калі немцы, адступаючы, пакідалі Катыньскі лес і яго захапіла Чырвоная Армія ў восені 1943 году, то адразу зьявілася туды Спэцыяльная камісія па ўстанаўленьні й расьсьедаваньні абставін расстрэлу нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Катыньскім лесе ваенна-палонных польскіх афіцэраў. I ў гэтым-жа 1943 годзе была пастаўлена дошка з надпісам: „Здесь в Катынском лесу осенью 1941 года расстреляны гнтлеровскнм нзвергом 11 000 военнопленных польскнх солдат н офнцеров. Вонн Красной Армнн отомстн!”
Напісаны савецкімі органамі змест дошкі ўжо сьведчыць, што немцы былі абвінавачаны ў Катыньскай масакры яіпчэ да таго, пакуль Спэцыяльная камісія пачала весьці свае досьледы.
Аб тым, як саветы маскавалі сваё злачынства ў Катыні, сьведчыць расказ супрацоўніка камісіі Палітбюро ЦК КПСС, зьмешчаны ў газэце „Аргументы н факты” (№ 33, 18-24 августа 1990 г., с. 5):
„Калі ў 1960 г. я працаваў у саставе камісіі ЦК КПСС па расьсьледаваньні судовых працэсаў 30-х гадоў, мне прыйшлося студыяваць партыйныя архівы, гутарыць з многімі людзьмі. Асабліва П. Богаяўленскі, галоўны памочнік ачольваючага місію Палітбюро Н. Швэрніка, расказваў мне наступнае.
Усе польскія палонныя афіцэры, якія апынуліся ў Катыні яшчэ да вайны зь немцамі, былі расстраляны па ўказаньні Сталіна. Калі немцы захапілі Катынь, гэтае злачынства было выяўлена, а савецкі ўрад прыпісаў яго немцам.
Пасьля таго як Смаленская вобласьць была вызвалена ад немцаў, быў уложаны плян, які ставіў сваёй мэтай даказаць, што злачынства ў Катыні — справа рук гітлераўцаў.
Тады-ж была створана камісія пад старшынством Швэрніка, у той час старшыні Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету РСФСР, у якую ўвялі мітрапаліта, вучоных, пісьменьнікаў для пасьведчаньня злачынства ў Катыні. Аднак, пакуль камісія выехала ў Катынь, туды была паслана група супрацоўнікаў Лубянкі. Яны выкапалі трупы, палажылі ў скрынкі й прывезьлі ў Маскву ў Інстытут судовай мэдыцыны. Там зь іх былі вынятыя кулі савецкага вырабу й заменены нямецкімі, а ў кішэні ўложаны нямецкія газэты й грошы. Пасьля трупы адвезьлі назад, закапалі й паставілі на іх тычкі.
Камісія на чале са Швэрнікам і Богаяўленскім у тым часе прыбыла ў Катынь, зноў былі раскопаньі трупы й устаноўлена, што расстрэл праведзены быў немцамі, таму што кулі — нямецкія, газэты й грошы — таксама”.
Спэцыяльная камісія на чале з акадэмікам Бурдзенкам праводзіла сваё сьледзтва, пераважна на допытах сьведкаў, ад 26 верасьня 1943 года да 24 студзеня 1944 года, а дактары разглядалі магілы толькі адзін тыдзень, ад 16 да 23 студзеня 1944 году.
Асьведчаньне савецкай камісіі было загадзя вядомае: у Катыні закапаны ваеннапалонныя палякі, расстраляныя нямецкімі акупантамі. Агульны лік трупаў акрэсьліваўся на 11 тысяч, а фактычна пахаваных іх было каля чатырох тысяч. Далей прыводзіліся фальшывыя інфармацыі, быццам польскія палонныя працавалі на захад ад Смаленска ў верасьні 1941 году й восеньню таго-ж году немцы іх расстралялі, а віну ўсклалі на саветаў, каб увесьці замяшаньне паміж расейцамі й палякамі. Знаходзіліся фалыпывыя сьведкі, якія абвінавачвалі немцаў у зьнішчэньні славянскага народу й т.п.
Дарэчы згадаць, што ў савецкай камісіі не было нікога з замежных прадстаўнікоў і нават польскіх камуністаў. Толькі 30 студзеня 1944 году палкоўніку Бэрлінгу дазволена было наведаць Катынь і ён у сваёй прамове сказаў: „Кроў палякаў памардаваных немцамі кліча аб помсьце. Нам належыцца памсьціць за іх і мы памсьцім!”
Ці памятаў у той час палкоўнік Бэрлінг, што казаў яму і яго сябрам у Маскве на Лубянцы Бэрыя зь Мяркулавым 30 кастрычніка 1940 году: „Мы сделалн ошнбку, болыпую ошнбку сделалн”? Але аб гэтым будзе далей.
Усё-ж камуністы Масквы маскавалі сваю злачынную работу. I як піша той-жа прафэсар А. Хацкевіч, версія аб расстрэле польскіх афіцэраў немцамі была паўторана ў выглядзе лістовак і пашырана па ўсіх большых населеных пунктах Івянецка-Налібоцкай зоны, дзе быў атрад польскіх легіёнаў. Камуністам залежала, каб у партызан і насельніцтве зоны замацаваць веру ў тое, што злачынства пад Смаленскам учынілі гітлераўцы, а віну злажылі на саветаў таму, каб увесьці раскол у антыгітлераўскую кааліцыю.
Калі Чырвоная Армія пасоўвалася на Захад, то органы бясьпекі шукалі ўдзельнікаў міжнароднай камісіі, якая працавала ў Катыньскім лесе пры немцах. Аднаго зь іх, балгарына д-ра Маркава арьштавалі й судзілі. Ён прызнаў „сваю віну” перад балгарскім народам і публічна адмовіўся ад сваіх папярэдніх асьведчаньняў, быццам яны былі зроблены пад прымусам ды абвінаваціў немцаў у Катыньскай масакры.
Заходнія дзяржавы ведалі, што іх саюзьнік Савецкі Саюз нясе адказнасьць за Катынь, але яны не хацелі рабіць з гэтага новага скандалю, што магло-б прывесьці да разьбіцьця антыгітлераўскай кааліцыі, на што разьлічвалі немцы. У той час нямецкая армія была даволі моцная й саюзьнікам хадзіла выйграць вайну, дзеля таго яны маўчалі аб Катыні. Тысячы загінуўшых польскіх афіцэраў не зьяўляліся для заходніх аліянтаў вялікай праблемай, паколькі на вайне ў сусветным маштабе загінулі ўжо мільёны людзей.
Быў тут і другі повад пасыўнасьці, маўчаньня Захаду пра Катынь, якое наводзіла на іх страх і небясьпеку. Праз даўжэйшы час Сталін прасіў аліянтаў, каб яны адчынілі другі фронт на Захадзе, які заставіць немцаў забраць часьць свае арміі з Усходу й перакінуць на Захад, што аслабіць націск немцаў на ўсходнім фронце. 3 гэтым аліянты адцягвалі й цяпер баяліся, каб Сталін не пагадзіўся з Гітлерам і не заключыў новы пакт, як гэта здарылася ў 1939 годзе. Таму Амэрыка й Англія аказаліся пакорнымі перад Савецкім Саюзам, што адбілася на канфэрэнцыях заходніх лідэраў са Сталіным. I хоць яны выйгралі вайну, але Захад за канфэрэцыйным сталом прайграў Цэнтральную Эўропу.
Цікава яшчэ й тое, што пасьля вайны, як судзілі ў Нюрнбэргу нямецкіх ваенных злачынцаў, 1-3 ліпеня 1946 г. разглядалася справа Катыні. Расейскі пракурор-генэрал Рудзенка, а не палякі, абвінялі гітлераўцаў у масакры польскіх афіцэраў у Катыньскім лесе, але яму не ўдалося даказаць віну немцаў.
I тут, у Нюрнбэргу, заходнія судзьдзі прамаўчалі Катынь. Гэтым разам хадзіла ім захаваць на сьвеце мір пасьля выйгранай вайны. Мір гэты меў быць забясьпечаны праз утварэньне Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, у якую меў увайсьці й Савецкі Саюз. Такое заданьне мела для заходніх аліянтаў большае значэньне чым Катынь і яны яго ціха абыходзілі.
Гісторыя з польскімі афіцэрамі, якіх замардавалі ў Катыньскім лесе трагічная, але ціквая ў палітычным сэнсе. 17 верасьня 1939 году Польшча перастала існаваць, яна была падзелена паміж Нямеччынай і СССР. Гітлер і Сталін сталіся саюзьнікамі, мелі падпісаны пакт аб неагрэсіі. Але пры канцы 1940 году адносіны паміж імі пачалі халадзець, што азначала няўхільную вайну. Тады органы бясьпекі СССР пачалі шукаць сярод польскіх палонных афіцэраў, сымпатыкаў камунізму. Пры іхняй дапамозе намячалася стварыць польскае войска пад сваёй камандай.
Знойдзена было некалькі вышэйшых штабовых афіцэраў на чале з палкоўнікам Бэрлінгам, якіх прывезьлі ў Маскву на перагаворы. У перагаворах, якія адбыліся 30 кастрычніка 1940 году ў будынку турмы на Лубянцы, прымаў удзел нарком НКУС Бэрыя й нарком Мяркулаў. I калі гутарка зайшла аб прыцягненьні польскіх генэралаў, якія знаходзіліся ў савецкім палоне, дык тут Бэрыя не зусім ясна сказаў: „Мы сделалн ошнбку, большую ошнбку сделалп”. Але ў той час ніхто нічога ня знаў...
На пачатку нямецка-савецкай вайны, якая пачалася 22 чэрвеня 1941 году, устаноўлены былі дыпляматычныя зносіны Вялікабрытаніі з Савецкім Саюзам. Праз англічан палякі сустрэліся з расейцамі ў Лёндане й 30 ліпеня 1941 году падпісалі дыпляматычнае пагадненьне, a 12 жніўня была падпісана мілітарная канвэнцыя. Такім парадкам былі ўстаноўлены дыпляматычныя зносіны з Масквой і зроблены захады па арганізацыі Польскай Арміі ў Расеі з палонных польскіх жаўнераў 1939 году й цывільных грамадзян, якія былі вывезеныя зь Беларусі й Украіны ў Сібір і другія раёны СССР.
Армію арганізаваў выпушчаны з турмы на Лубянцы генэрал У. Андэрс. Ён ужо чуў аб сваіх афіцэрах у лягерох СССР і спадзяваўся на іх дапамогу. 16 жніўня 1941 году ген. Андэрс запрасіў на афіцыйнае паседжаньне прадстаўнікоў савецкіх ваенных уладаў — ген. Панфілава ў прысутнасьці ген. НКУС Жукава. Андэрс спытаў савецкіх генэралаў аб планаванай колькасьці Польскай Арміі. Адказ быў наступны: тысяча афіцэраў і 20 тысяч салдат. Гэта абурыла ген. Андэрса, які ведаў прыблізную колькасьць афі-
цэраў у савецкім палоне, ня лічачы звычайных жаўнераў і вывезеных з Заходняй Беларусі й Заходняй Украіны нейкіх 250 тысяч людзей.
Калі для польскіх грамадзянаў у СССР была аб’яўлена амністыя й пачала арганізавацца Польская Армія, то палякі не далічыліся сваіх афіцэраў. Польскія прадстаўнікі ў Маскве й Лёндане зьвярнуліся нават да Сталіна з запытаньнем аб зьнікненьні 10 тысяч сваіх афіцэраў. Атрымалі яны на гэта малаверыгодныя, дзіўныя й часам сьмешння адказы, але аб Катыні ніхто нічога ня знаў.
На пачатку сьнежня 1941 году з Лёндану ў Маскву прыехаў ген. Сікорскі. Ён прыхільна адносіўся да саюзу з Расеяй і ў гутарцы са Сталіным парушыў справу загінуўшых у Савецкім Саюзе афіцэраў. Але й ён не атрымаў задавальняючага адказу. Пры нагодзе Сікорскі ўспамянуў беларусаў, украінцаў і жыдоў — былых грамадзян Полыпчы, якія былі вывезены ў СССР, каб ім была дадзена магчымасьць уступіць у польскую армію ў Расеі, на што Сталін, хоць неахвотна, даў згоду. Тады-ж Сталін парушыў справу граніцы з Польшчай і аб ёй так піша ген. Сікорскі: „У сьнежні 1941 г., калі Сталін зажадаў ад мяне невялікіх гранічных карэктаў і прапанаваў бліжэйшы саюз, я не згадзіўся на такую дыскусію на тэму граніц. Быць можа, што польскі ўрад пры падтрымцы Брытаніі й Злучаных Штатаў Амэрыкі схіляць савецкі ўрад да прызнаньня нашых правоў на ўсходзе” („Польске сілы збройнэ”, Лёндын 1950, стр. 195).
Пакуль вядомай стала справа Катыні, 10 красавіка 1943 году польскую дэлегацыю з Варшавы, a 11 красавіка — з Кракава немцы самалётамі прывезьлі ў Смаленск, а адтуль у Катынь. Ужо 13 красавіка 1943 году палякі інфармавалі свой урад у Лёндане што бачылі ў Катыні. Інфармацыяў аб Катыні надыходзіла больш з кожным днём і яны пацьвярджалі сьведчаньні немцаў і ўсе падрабязнасьці перадаваліся ў Лёндан. Так, што польскі ўрад у Лёндане добра знаў хто памардаваў ягоных афіцэраў у Катыні.
Калі вясной 1943 году аб Катыні загаварылі ў эфіры й на страніцах прэсы, то 15 красавіка ген. Андэрс выслаў тэлеграму міністру народнай абароны Польскага Ўраду ў Лёндане, у якой вьіказваў пачуцьці сваіх падначаленых
і прасіў міністра выясьніць справу польскіх афіцэраў прапаўшых у СССР.
16 красавіка міністар абароны выдаў камунікат адносна польскіх ваеннапалонных што прапалі ў Расеі. Аднак немцы націскалі на палякаў у краі, каб яны публічна ў прэсе й па радыё заявілі, што бачылі ў Катыні й хто гэтаму вінаваты. Але польскія лідэры ў краі зналі намеры немцаў і не хацелі гэтага рабіць, а справу Катыні пакінулі для свайго ўраду ў Лёндане. А польская эміграцыйная прэса дамагалася такога сьледзтва.
У сувязі з тым, што нямецкія й савецкія асьведчаньні супярэчныя, таму прадстаўнік Польскага чырвонага крыжа ў Жэневе, Станіслаў Радзівіл, 17 красавіка 1943 году зьвярнуўся ў Міжнародны чырвоны крыж з афіцыйнай просьбай дасьледаваць у Катыньскім лесе злачынства забойства.
Так атрымалася, што дзень перад гэтым немцы зьвярнуліся ў Міжнародны чырвоны крыж у Жэневе, каб ён заняўся правядзеньнем сьледзтва ў справе забойства польскіх афіцэраў у Катыньскім лесе.
Гэтага хапіла саветам, каб праз сваё радыё й прэсу павесьці атаку на польскі ўрад Сікорскага ў Лёндане, абвінавачваючы яго ў „калябарацыі з Гітлерам”, што было яўнай няпраўдай і недарэчнасьцю. У гэтым ужо часе Чырвоная Армія акрыяла й брала верх над Вэрмахтам. Крыху раней, 2 лютага 1943 году, атрымала яна вялікую перамогу пад Сталінградам. А тым часам у Маскве было вырашана пакончыць з польскім эміграцыйным урадам у Лёндане. Сталін лістоўна зьвярнуўся да Чэрчыля й Рузвэльта, дзе абвіняў польскі ўрад у варожай кампаніі супраць Савецкага Саюзу, якая распачалася адначасна ў нямецкай і польскай прэсе. Такая акалічнасьць, у паняцьці Сталіна, не пакідае сумніву, што паміж ворагам аліянтаў — Гітлерам, а ўрадам Сікорскага існуе кантакт у вядзеньні гэтай варожай кампаніі.
Катыньская справа выклікала непаразуменьні сярод аліянтаў. Прычына была ў тьім, што польскі лёнданскі ўрад пачаў дзейнічаць самавольна, без паразуменьня з аліянтамі. I толькі тады, калі апынуўся ён у бядзе, пачаў шукаць парады й помачы ў сваіх саюзьнікаў. Аб гэтым 2 траўня
напомніў Сікорскаму амэрыканскі амбасадар пры польскім урадзе Антоны Дрэксэль Бід.
Аліянты хацелі ўтрымаць добрыя адносіны з СССР і таму польскай прэсе было забаронена праяўляць варожасьць да Савецкага Саюзу. А ў гутарцы з генэралам Сікорскім Чэрчыль сказаў: „Калі яны памерлі, нічога ты ня зробіш, каб іх вярнуць”. Падобна выказаўся й Рузвэльт.
Пад націскам англічан польскі эміграцыйны ўрад змушаны быў спыніць сваю прапаганду супраць Савецкага Саюзу, а Чэрчыль у пісьме Сталіну прадставіў складаную сытуацыю польскага ўраду ў Лёндане, ды абараняў яго паводзіны. Адначасна прасіў Сталіна захаваць мірныя адносіны з польскім урадам і даць магчымасьць польскім сем’ям эвакуавацца ў Іран.
Сталін, быццам, пачуўся абражаным, парваў дыпляматычныя зносіны з польскім эміграцыйным урадам у Лёндане, аб чым Молатаў 26 красавіка 1943 году паведаміў польскага амбасадара ў Маскве.
У сакавіку таго-ж 1943 году ў Маскве ўтвораны быў Caros польскіх патрыётаў. 28 красавіка ў Маскве з прамовай да палякаў выступіла вядомая польская камуністка Ванда Васілеўская. Яна гаварыла аб сарваньні зносін з польскім эміграцыйным урадам у Лёндане, які акампраметаваўся канчаткова, бяручы ўдзел у арганізаванай гітлераўцамі антысавецкай прапагандзе ў справе Катыньскага лесу, дзе польскія афіцэры быццам былі застрэлены савецкімі ворганамі.
9 траўня польскія камуністычныя выданьні „Вольна Польска” й „Новэ віднокрэнгі”, што выдаваліся ў Савецкім Саюзе, зьмясьцілі камунікат ад 8 траўня 1943 году: „Савецкі ўрад пастанавіў задаволіць просьбу Саюзу польскіх патрыётаў у СССР і ўтварыць на тэрыторыі СССР польскую дывізію імя Тадэвуша Касьцюшкі, каб супольна з Чырвонай Арміяй весьці барацьбу супраць нямецкага захопніка”.
Такім вось парадкам і правам Катынь сталася, як бачым, справай немаральнай справядлівасьці, а палітычнай камбінацыяй. Адзіным палякам, які сказаў праўду аб Катыні, быў Юзаф Мацкевіч. Ён на запросіны нямецкіх уладаў прыехаў зь Вільні ў Катынь 20 траўня. Вярнуўшыся ў Вільню, у мясцовай газэце „Гонец подземны” падаў, што злачынства ў Катыньскім лесе было зроблена саветамі.
Пасьля вайны, як у Нюрнбэргу меўся пачацца працэс над нямецкімі ваеннымі злачынцамі, Іван Крывазерцаў, будучы на Захадзе, хацеў быць сьведкам. Як падае Юзаф Мацкевіч, Крывазерцаў пайшоў у Брэмене ў амэрыканскую Галоўную кватэру й пачаў гаварыць аб рускіх і Катыні. Амерыканцы глядзелі на яго іранічна й сьмяяліся. Пасьля адзін зь іх сказаў сур’ёзна: „Я думаю, мы павінны паслаць яго да рускіх. (...) Яны знаюць як лепш выкарыстаць такую ведамасьць і што зрабіць”. Крывазерцаў у страху ўцёк, ня маючы нагоды сказаць праўду.
Страх, каб не папасьціся рускім, прымусіла Крывазерцава шукаць іншага выхаду. Палякі памаглі яму ўцячы ў Італію. Там зьмяніў прозьвішча на Міхась Лабада, народжаны ў Вілейцы, і пад прыбраным прозьвішчам прыехаў у Англію як дыпіс — перамешчаная асоба.
У красавіку 1946 году Іван Крывазерцаў зрабіў перад польскімі вайсковымі ўладамі заяву, што ў студзені 1943 году ён прачытаў у газэце „Новый путь”, якая выходзіла ў Смаленску, кароткі артыкулік. У ім нехта пісаў, што ген. Сікорскі ня можа знайсьці сваіх афіцэраў, якія папалі ў расейскі палон. Пры гэтым гаварылася, што лёс гэтых палякаў выклікае трывогу польскага ўраду ў Лёндане. Прачытаўшы гэта, Крывазерцаў вярнуўся думкамі да Казіных Гор, якія ўсьцяж яго непакоілі. Пайшоў ён да тлумача Васа й у гутарцы кажа яму: „Сікорскі шукае сваіх афіцэраў у Сібіры, а яны ляжаць тут, застрэленыя ў Казіных Горах”.
У кастрычніку 1947 году Крывазерцаў знаходзіўся ў лягеры Істон-ін-Гордано (Соммэрсэт) і тут раптоўна зьнік. I толькі дзякуючы рашучым захадам паляка Юзафа Мацкевіча, які ў 1943 быў у Катыні сьведкам у часе эксгумацыі трупаў, пры дапамозе члена Брытанскага парляманту ў лютым 1952 году высьветлілася, што цела Крывазерцава знайшлі 30 кастрычніка 1947 году ў шалашы ў садзе ў вёсцы Флакс Бортан каля Брыстолю. Праведзеная аўтопсія паказала, што памерлы пакончыў жыцьцё самагубствам — павесіўся. Застаецца толькі пытаньне: павесіўся Крывазерцаў сам, ці яго павесілі?
Той, хто нешта ведаў аб Катыньскім лесе й аб ім голасна гаварыў, або той, хто нічога ня знаў, а хацеў даведацца праў-
ду, падобна Івану Крывазерцаву, спатыкаў сьмерць, быццам са свае волі або ў выніку нешчасьлівага выпадку.
У 1951 годзе Кангрэс ЗПІА стварыў спэцыяльны камітэт, якога заданьнем было сабраць і вывучыць матэрыял адносна Катыньскай масакры. 2 ліпеня 1952 году камітэт аднагалосна заявіў, што савецкі НКУС правёў масакру афіцэраў польскае арміі ў Катыньскім лесе не пазьней як вясной 1940 году.
А раней, як Чырвоная Армія заняла Катынь восеньню 1943 году й расейцы праводзілі там дэманстрацыйнае сьледзтва, на ім прысутнічалі заходнія карэспандэнты й дачка амэрыканскага амбасадара ў Маскве 25-гадовая Катлін Гарыман. He інакш, як па палітычных прычынах, яна й некаторыя працаўнікі амэрыканскай амбасады асудзілі немцаў за забойства польскіх афіцэраў. А брытанскі ўрад амаль праз увесь час не асудзіў сапраўднага злачынцу. I толькі тады, калі савецкі ўрад у сакавіку 1990 году прызнаў сваю віну, брытанскі ўрад зьмяніў сваю пазыцыю.
Раней, у часе вайны, аліянты не маглі адкрыта абвінаваціць свайго саюзьніка ў масакры польскіх афіцэраў, бо гэта азначала-б, што яны заключылі ваенны саюз з бандай забойцаў.
Часта некаторыя прыкрыя рэчы забываюцца сваімі й чужымі. Таксама й Катынь і многа другіх ведамых і малаведамых пахавальных магіл у былым СССР — ахвяр сталінскай мясарубкі — засталіся забытымі. Але таму, што сярод шматнацыянальнай масы ахвяр у Катыні апынуліся польскія афіцэры, палякі слушна раздулі Катынь як з гуманітарнага, так і палітычнага боку.
У часе галоснасьці ТАСС выступіла зь інфармацыяй, у якой аб Катыні сказала як аб нечым даўно ўсім вядомым. Больш вядомай сталася Катынь ад 1943 году. Яе немагчыма было схаваць, але ўлады стараліся замаскаваць. На такую маскіроўку выбралі яна на Беларусі вёску Хатынь, якая ляжыць нейкіх 40 кілямэтраў на паўночны ўсход ад Менска ў напрамку Віцебска. У часе вайны, быццам немцы зьнішчылі гэтую вёску разам зь людзьмі як сотні другіх вёсак. Як падае Беларуская савецкая энцыкляпэдыя, у Хатыні немцамі ў 1943 годзе было жыўцом спалена 149 жыхароў. Але, як падае газэта „Голас Радзімы”, вёску Хатынь спалілі ня немцы, а ўкраінцы. Савецкія ўлады зналі аб гэтым, але сьвя-
дома хавалі праўду, а віну ўсклалі на немцаў. Ім хадзіла пра падабенства назоў Хатынь і Катынь. Па-ангельску Хатынь пішацца й вымаўляецца з малою розьніцаю як Катынь. I таму многа людзей як з Захаду, так і з СССР, якія наведалі Хатынь, думалі што былі ў Катыні.
Камуністычная ўлада зрабіла Хатынь вялікім прапагандысцкім цэнтрам і акружыла яе добрымі дарогамі й іншым неабходным абсталяваньнем. Затое магілы памардаваных ахвяр у Катыньскім лесе даўжэйшы час былі акружаны шчыльным плотам і па ім вяла адна лясная сьцежка й тою забаранялася хадзіць.
У выніку розгаласу эміграцыі, савецкія ўлады паставілі на магілах польскіх афіцэраў помнік. Пасьля ціха й скрыта замянілі яго цёмнай плітой і далі болып скромны надпіс: „АХВЯРАМ ФАШЫЗМУ — АФІЦЭРАМ ПОЛЬСКІМ РАССТРАЛЯНЫМ ПРАЗ ГІТЛЕРАЎЦАЎ У 1941 ГОДЗЕ”. Гэты надпіс мала розьніўся ад першага надпісу, які быў зроблены на помніку. Абодва яны не адпавядалі праўдзе, а па-другое згадвалі толькі польскіх афіцэраў, а прамоўчвалі другія ахвяры.
Як падае „Дзеньнік польскі” (9 студзеня 1990 г.), былы дарадчык прэзыдэнта ЗІПА, Зьбігнеў Бжэзінскі, наведаў Маскву, меў спатканьне з прадстаўніком савецкага ўраду. Пры нагодзе ён запытаў дазволу наведаць магілы замардаваных польскіх афіцэраў у Катыні. Просьба яго была задаволена без ніякіх перашкод і нават была аказана ўрадавая дапамога.
Калі Бжэзінскі апынуўся ў Катыні й прачытаў на пліце, што польскія афіцэры былі замардаваны немцамі ў 1941 годзе, зарэагаваў на гэта, зьвярнуўшыся да мясцовага сакратара партыі з просьбай, каб гэты надпіс зьнесьці. Было паабяцана зрабіць гэта ў наступным годзе. I гэта было зроблена пару дзён перад афіцыйным прызнаньнем віны Масквою.
Неспадзявана „Московскне новостн” за 25 сакавіка 1990 года падалі цікавыя інфармацыі аб трагедыі польскіх афіцэраў у Катыні. Было прызнана, што масакру польскіх афіцэраў у Катыні правялі работнікі НКУС. Дзякуючы досьледам супрацоўніцы Інстытуту гісторыі AH СССР Натальлі Лебедзевай, былі знойдзены дакуманты, якія выкрываюць галоўных злачынцаў. На першым месцы фігуруе Л. П. Бэрыя — камісар дзяржаўнай бясьпекі, шэсьць генэралаў, ня
лічачы ніжэйшых чыноў аж да лейтэнантаў, камісары, ды згадваюцца Сталін, Молатаў і інш.
Нарэшце злачынцы прызналіся да віны. I як падае ангельская газэта „Обсэрвэр” за 6 кастрычніка 1991 г., адзін начальнік НКУС з Калініна (цяпер Цьвер, на поўнач ад Масквы) Уладзімір Такароў, якому ў 1991 годзе было 89 гадоў і які быў сьляпы, прызнаў мардэрства польскіх афіцэраў, якое было зроблена па загаду Сталіна. Ён сказаў, што ў красавіку 1940 году месяц часу спатрэбілася, каб застрэліць 6 295 палякаў, за ноч забівалі 250. У Катыні застрэлілі 3 897 палякаў і каля Харкава — 4 403.
Другі начальнік НКУС Пётр Сапруненка, якому ў 1991 годзе было 83 гады й які загадваў усімі польскімі палоннымі й інтэрнаванымі, адмаўляў свой удзел у масакры й не памятаў галоўных момантаў. Аднак памятае, што атрымаў загад з Палітбюро, падпісаны Сталіным, выканаць экзэкуцыю.
Тое, што забыўся сказаць Сапруненка, памятаў Такароў. А памятаў ён, што П. Сапруненка на нарадзе начальнікаў НКУС у Маскве, якія наглядалі за польскімі палоннымі, сказаў ім ясна, што ўсе палякі будуць пастраляны.
Як падала заходняя прэса за 15 кастрычніка 1992 году, сьмяротны прысуд былым польскім афіцэрам быў вынесены на паседжаньні Палітбюро 9 сакавіка 1940 году.
У палове кастрычніка 1992 году шэф місіі архіваў пры ўрадзе Расеі Рудольф Піхоя ўручыў польскаму прэзыдэнту Леху Валэнсу ксэракопіі тайных дакумантаў, якія за подпісамі I. Сталіна, Л. Кагановіча, Л. Бэрыі, М. Калініна, В. Молатава, А. Мікаяна й К. Варашылава пацьвярджаюць, што праступства ў Катыні было зроблена па загаду Палітбюро ВКП(б). Уручаючы польскаму прэзыдэнту тайныя дакуманты аб Катыні, Р. Піхоя сказаў, што „ўсе генэральныя сакратары КПСС, пачынаючы ад I. Сталіна, а канчаючы на М. Гарбачове, зналі аб існаваньні гэтых дакумантаў.
Справа Катыні ня ёсьць выключна справай памардаваных палякаў. Нямала спачывае там асоб другіх нацыянальнасьцяў, а сярод іх і беларусаў. Таму абавязкам беларускага ўраду ёсьць пацікавіцца сьпісам польскіх афіцэраў і адшукаць сярод іх памардаваных беларусаў. У дакуманце перададзеным прэзыдэнту Польшчы сказана, што ў тур-
мах заходніх раёнаў Украіны й Беларусі знаходзілася агулам 18 632 арыштаваных (10 685 зь іх гэта палякі). Астатнія 8 тысяч гэта былі беларусы, украінцы й жыды, лёс якіх таксама невядомы.
Пры нагодзе не зашкодзіць згадаць беларусаў Заходняй Беларусі, што жылі пад Польшчай да 1939 году. Яны таксама нямала зазналі бяды ад палякаў у часе як Першай, так і Другой Сусьветных войнаў. У часе польска-бальшавіцкай вайны 1919-1920 гг., як піша польскі карэспандэнт М. Недзялкоўскі, „калі-б гэты стан рэчы стаўся вядомы тут у краі й за граніцай, то Польшча магла-б стаць перад скандалам у значэньні агульнаэўрапэйскім. (...) У даны час болып за 20 тысяч людзей цывільных з усходніх зямель знаходзіцца ў турмах, альбо інтэрнаваны”.
Усім вядомы ў міжваенньі час канцэнтрацыйны лягер у Картуз-Бярозе, які некаторыя называюць польскай „санаторыяй”, у якой „лячылі хворых”.
Непрабачальным зьяўляюцца паводзіны польскай Арміі Краёвай на Беларусі ў часе апошняй вайны, якая фізычна вынішчала беларускую інтэлігенцыю. Больш страшныя рэчы дзеяліся зараз пасьля вайны на Беласточчыне, калі АК масава мардавала беларусаў толькі за тое, што яны — беларусы й праваслаўныя. Прыкра, што замест асудзіць гэтых праступнікаў, сёньня палякі й іхні Каталіцкі касьцёл ушаноўваюць памяць гэтых забойцаў-праступнікаў як вялікіх польскіх герояў. Калі-ж палякі некага асуджаюць за злачынствы, то павінны прызнаць і свае праступсты. Польская пагаворка гаворыць: „Не чынь тэго другему, цо тобе не мілэ”. Мы, беларусы, павінны памятаць аб сваіх ахвярах і іхніх забойцах, зь якога боку яньі не ішлі-б, з усходу ці захаду. Гэтага вымагае справядлівасьць.
(„Голас Часу" № 22 (1), 23 (2), Лёндан 1993 г.)
Пакт Молатава-Рыбэнтропа
Апоўначы з 21 на 22 жніўня 1939 году нямецкая й савецкая інфармацыйныя агенцтвы паведамілі, што Іаахім Рыбэнтроп прыязджае ў Маскву, каб заключыць мірны пакт аб неагрэсіі з Савецкім Саюзам.
Рыбэнтроп прыехаў у Маскву і, як было сказана, заключыў пакт аб „взанмной помоіцн н ненападенпн друг на друга”. Да гэтага пакту зроблены быў сакрэтны пратакол, які дзяліў Эўропу на „сфэры інтарэсаў”.
У выніку сакрэтнага пратаколу ў верасьні 1939 году Польшча была падзелена, а летам 1940 году Літва, Латвія й Эстонія былі заняты Чырвонай Арміяй. Схаваўшы тайны пратакол, быццам яго не было, Масква гаварыла, што Балтыйскія дзяржавы „дабравольна” далучыліся да Савецкага Саюзу.
Як падае газэта „Індэпэндэнт” (17.07.1989 г.), у часе савецкай і заходненямецкай тэлевізійнай дыскусіі савецкі прадстаўнік Цэнтральнага Камітэту КПСС Валянцін Талін прызнаў існаваньне сакрэтнага пратаколу з 1939 году, зробленага паміж СССР і Нямеччынай, які дзяліў Эўропу на „сфэры інтарэсаў”.
Усходнія землі тадышняй Польшчы, называныя палякамі іхнымі „ўсходнімі крэсамі”, якія ў 1939 годзе заняла Чырвоная Армія, ніколі не былі польскімі. Спакон вякоў гэтыя землі былі беларускія й ўкраінскія. Нават саюзьнікі Польшчы, Антанта ў часе Першай, а пасьля Другой Сусьветнай вайны асьцерагалі польскіх палітыкаў, каб не пасягалі на беларускія й украінскія землі, бо яны ніколі не былі польскімі. Толькі ў выніку цяжкой ваеннай і гаспадарчай сытуацыі бальшавікоў у 1920 годзе, каб спыніць польска-бальшавіцкую вайну, на мірнай канфэрэнцыі ў Рызе бальшавікі аддалі палавіну Беларусі й частку Украіны Польшчы. I толькі ў верасьні 1939 году гэтыя землі былі забраны й неўзабаве далучаны да БССР і УССР.
У часе галоснасьці, калі пачаўся шум вакол савецка-нямецкага пакту з 1939 году, М. Гарбачоў згадзіўся ўстанавіць гістарычную камісію дзеля вывучэньня справы. Леў Безыменскі, савецкі гісторык, апошняй восені быў пасланы ў Бон, каб заглянуць у нямецкія архівы. Усё, што ён знайшоў, гэта мікрафільм, копія пратаколу, якую Масква ўважае за падробку.
Гэта самая газэта „Індэпэндэнт” (14 жніўня г.г.) падае, што папулярная ў Савецкім Саюзе газэта „Аргументы н факты” зьмясьціла сакрэтны пратакол аб неагрэсіі. Дакумант гэты быў атрыманы зь Міністэрства замежных спраў Заход-
няй Нямеччыны й на ім былі подпісы міністраў замежных спраў Нямеччыны Іаахіма фон Рыбэнтропа й Савецкага Саюзу Вячаслава Молатава.
Цяпер гісторыкі зь Міністэрства замежных спраў у Маскве гавораць, што Балтыйскія дзяржавы былі змушаны ўвайсьці ў Савецкі Саюз. Для іх было зусім лягічна запрасіць Чырвоную Армію на сваю тэрыторыю пасьля заняцьця Польшчы нацыстамі.
Падобную думку выказвала ўсходненямецкая газэта „Юнгэ Вэльт”, якая якраз на 50-ую гадавіну нямецка-савецкага пакту прызнала яго важным для Масквы, бо меў ён служьіць абаронай перад гітлераўскай Нямеччынай. Да гэтага часу Ўсходні Бэрлін ігнараваў, або адмаўляў існаваньне тайнага пратаколу падпісанага 23 жніўня 1939 году. Але польскае Палітбюро на парозе 50-й гадавіны пакту прызнала гэты дакумант за варожы, бо ліквідаваў ён незалежнасьць Польшчы.
Аляксандар Якаўлеў, які ачольвае парлямэнтарную камісію па расьсьледаваньні інвазіі на Польшчу Гітлерам 1 верасьня 1939 году, прызнае, што Балтыйскія дзяржавы былі аддадзены ў „сфэру інтарэсаў” Савецкага Саюзу. Аб гэтым ведаў толькі Сталін і міністар замежных спраў Молатаў, што было зроблена нелегальна.
Але тут Якаўлеў пярэчыць сабе, кажучы, што анэксія Эстоніі, Латвіі й Літвы ў 1940 годзе не была вынікам пакту Молатава-Рыбэнтропа, а вынікам „другіх абставін”. Гэтымі „абставінамі” былі, паводле слоў А. Якаўлева, гістарычныя сувязі Расеі з Балтыкай і забесьпячэньне гэтых народаў перад Трэцім Рэйхам.
Тут варта згадаць выказваньні кандыдата фізіка-матэматычных навук А. Патупы, які ў „Літаратуры і мастацтве” ад 28 ліпеня 1989 г. у артыкуле „Урокі на сёньня й назаўтра” піша:
„Балюча ўсьведамляць, што мы, па праву лічачы сябе пераможцамі германскага нацызму, самі стварылі ў 30-х гадох ніколькі ня лепшую сыстэму, што дружалюбны аліянс з Гітлерам у 1939 годзе быў зусім не выпадковасьцю й ужо зусім не спрытным палітычным манэўрам, а пачварнай у сваёй здрадніцкай сутнасьці, за якую мы заплацілі дзесяткамі мільёнаў жыцьцяў, паўвекавой адкрытай канфрантацыяй з заходнімі дэмакратыямі, сваёй цяперашняй адсталасьцю. Вя-
лікае шчасьце, што вынікі сталінскага зьнешнепалітычнага экстрэмізму не давялі сьвет да гібелі ў ядзерным пажары”.
Асьведчаньне ўрадавых дзейнікаў у Маскве, а таксама іхняя цэнтральная прэса сьведчаць затым, што балтыйскія народы маюць застацца надалей у „сфэры інтарэсаў” Масквы. Апошнім часам Цэнтральны Камітэт выдаў асьведчаньне, якое было зачытана ў тэлевізіі 26 жніўня й у ім было павядомлена, што падзеі ў Балтыйскіх краінах закранаюць „важныя інтарэсы” савецкага народу. Далей было сказана, што Цэнтральны Камітэт у Маскве ня можа талераваць TaKia паводзіны Балтыйскіх рэспублік і яе камуністычным лідэрам было сказана, каб ачысьцілі свае рэспублікі ад нацыяналістычных элемэнтаў, якія выклікаюць напружаньне й хочуць выйсьці з Савецкага Саюзу.
Так гэтую справу прадстаўляе савецкая тэлевізія, прэса й яе дзяржаўныя прадстаўнікі. Але зусім інакш бачаць яе балтыйскія народы са сваімі кіруючымі органамі.
Савецкі Саюз праходзіць вялікі ўнутраны крызіс, яму пагражае небясьпека. I каб утрымаць усе савецкія рэспублікі разам, трэба даць ім поўную нацыянальную й эканамічную свабоду. Савецкі Саюз патрабуе неадкладнай генэральнай перабудовы й перагляду сваіх рэспубліканскіх граніцаў, якія ўстанаўляліся ня воляй народаў, а сілай мацнейшага над слабейшым.
(„Голас Часу” № 2, Лёндан 1989 г.)
Вынятак з артыкула „Галасы аб «Вялікай Айчыннайвайне»й удзелу ёйсавецкіхі польскіхпартызанаў”
Ня хочацца верыць, каб такі чалавек як Міхась Ткачоў мог пісаць такія недарэчнасьці: „Karo сярод фашысцкіх халуёў было болей — няхай падлічваюць спэцыялісты, але бясспрэчна тое, што пераважная колькасьць жыхароў Беларусі, якая апынулася ў акупацьіі, пайшла не ў паліцыю, а ў партызаны. Нават такія фарміраваньні, як Беларуская краёвая абарона, створаная ў студзені 1944 году, узьнікла шляхам прымусовай мабілізацыі пад пагрозай расстрэлу. Бра-
лі ў БКА сілай — акружалі вёску й хапалі ўсіх годных. Людзі разьбягаліся па лясох, хаваліся ад фашыстаў дзе толькі можна. Засталіся ў БКА прафэсійныя злодзеі, забойцы й жменька здраднікаў. Правалілася задума акупантаў і зь Беларускай самааховай, якая існавала з ліпеня 1942 да красавіка 1943 году, калі яе распусьцілі з прычыны Taro, што яна не спраўдзіла надзеі гаспадароў” („3 гісторыяй на «Вы»”, Мінск 1991, стар. 348).
Тэндэнцыйна піша сп. М. Ткачоў, што ў партызаны пайшло болып беларусаў чым у паліцыю. Як беларусы ішлі ў партызаны, мы ўжо з большага згадвалі, а як ішлі ў паліцыю дык тут варта прывесьці прыклад з кніжкі Ю. Туронка аб мабілізацыі беларусаў у паліцыйны батальён супраць партызан: „Летам 1943 г. для барацьбы з партызанамі, апрача нямецкіх батальёнаў, накіраваны былі іншыя, сярод іх літоўскія, латышскія, украінскія, расейскія й нават адзін польскі. Але й гэтых сіл усё-ж такі не хапіла. Таму восеньню 1943 г. зроблена была нясьмелая спроба пашырэньня беларускіх паліцэйскіх батальёнаў, нягледзячы на пэўны недавер і недахоп кадраў. У верасьні-кастрычніку была аб’яўлена лякальная мабілізацыя ў Баранавіцкай і Слонімскай акругах. Вынікі яе былі нечаканыя: на заклік вайсковых аддзелаў адгукнулася столькі прызыўнікоў, што гэтай колькасьці хапіла зь верхам, каб сфарміраваць два заплянаваныя батальёны, — частку людзей давялося нават пераправіць у Слуцк, дзе павінен быў арганізавацца яшчэ адзін батальён. Неўзабаве быў сфарміраваны даволі вялікі добраахвотны (кавалерыйскі — Ю. В.) батальён у Наваградку, якога ядром сталі вучні мясцовай настаўніцкай сэмінарыі” („Беларусь пад нямецкай акупацыяй”, Менск 1993, стар. 167).
А што да мабілізацыі беларусаў у БКА ў 1944 годзе, дык у той час я быў на Беларусі й ад нікога ня чуў, каб некага расстралялі, або злавілі ў БКА. А чуў, што беларусы адгукнуліся масава на мабілізацыю й зьявілася іх болып як трэба было. He хапіла для іх ружжа, абмундзіраваньня й таму некаторых адаслалі дамоў.
За мабілізацыяй беларусаў у БКА наглядала польскае падпольле й камандзір Арміі Краёвай так інфармаваў свой польскі эміграцыйны ўрад: „Беларусы поўнасьцю аб’яднаныя для
немцаў праз апошнія ўступствы й болыпасьць ахвотна ідзе ў войска” (Мэльдунэк сытуацыйны „Лявіны” № 5 ад 19.IV.1944 г., „Армія Краёва в докумэнтах”, т. III, Лёндан 1976, стар. 417).
Яшчэ ў восені 1941 году прадстаўнік польскай Арміі Краёвай у Менску даносіў свайму ўраду ў Лёндане, што беларусы змушаны манэўраваць так, каб ніякім чынам не зьвярнуць на сябе ўвагу немцаў, прынамсі, да часу стварэньня беларускай арміі, якая мае налічваць 150 000 асоб. Сёньня галоўнай іх работай ёсьць уцягваць сваіх людзей у аддзелы, каб стварыць суполкі партыі аж да поўнага апанаваньня войска й паліцыі. Беларусы імкнуцца да таго, каб мірным шляхам атрымаць ад немцаў як найболей, а рэшту забраць па іхнім разгроме. Аб гэтым, у той ваенны час, ніхто адкрыта не гаварыў.
У „Мабілізацыйным загадзе” прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады было сказана наступнае:
„Для поўнай ліквідацыі бальшавіцкіх бандаў, якія рабуюць і нішчаць наш край, забіваюць нявіннае жыхарства й адбзіраюць яго маймо, — на аснове 2-га артыкулу статуту Беларускай Цэнтральнай Рады загадваю:
Адначасна на службу ў БКА прызываліся ўсе мужчыны 1908-1924 гадоў нараджэньня. Аб гэтым, як БЦР чакала вынікаў мабілізацыі, згадвае Ул. Шнэк:
„Цяпер настаў час трывогі й перажываньняў, падзей і сумненьняў. У Цэнтральнай Радзе чакалі затаіўшы подых, стаяла пытаньне: Як адгукнецца Беларускі Народ на гэты прызыў? Падтрымае ці не?
I вось, ужо па паўдні 10 сакавіка, у Галоўнае Кіраўніцтва БКА сталі паступаць першыя весткі з мабілізацыйных пунктаў. Неспадзяваная, годная падзіву нацыянальная сьвядо-
масьць Беларускай Моладзі зьдзівіла ўсіх. Перавысіла ўсе самыя лепшыя спадзяваньні: Прызыўныя пункты перапоўнены! Значыць: Жыве Беларусь! Значыць, хоча Беларусь змагацца за сваю волю й лепшую долю! А новыя весткі яшчэ лепшыя: людзі прыязджаюць нават з тых раёнаў, якія былі поўнасьцю апанаваны савецкай партызанкай. Патаемнымі сьцежкамі, абыходзячы партызанскія заслоны, людзі ішлі на прызыўныя пункты, каб служыць у родным Беларускім Войску — каб людзьмі звацца” („Гісторыя Б.К.А.”, 1991 г.).
Магчыма, што ў часе мабілізацыі ў БКА ў некаторых вёсках партызанскага засягу беларусы маглі пайсьці ў партызаны замест у БКА, бо яны зналі, што калі пойдуць у БКА, то ноччу прыйдуць партызаны й расстраляюць усю сям’ю. I так яно было ў сапраўднасьці. А вось што ў рэдакцыю „Голасу Часу” піша сп. М. Зуй, які быў афіцэрам БКА:
„У БКА быў пакліканы парабак Жаваронак, які жыў у маёнтку Падоршчына (Шаркоўскі раён Глыбоцкай акругі). Перад вайной служыў ён у польскай арміі й вярнуўся дамоў капралам. Уступіўшы ў БКА, партызаны прыслалі яму ліст з дамаганьнем вярнуцца дамоў. Ён прыйшоў да мяне з гэтым лістом і пытае: „Што мне рабіць?” Я адказаў, што цяпер вайна й кожнаму з нас пагражае небясьпека. А калі хочаш змагацца за свае ідэі, таму прыходзіцца ставіць сваё жыцьцё пад небясыіеку. Ён падумаў і сказаў: „Не паслухаю бандытаў і застануся ў батальёне”.
Праз тры дні, уначы прыйшлі партызаны й нажамі зарэзалі жонку й дзьве дачкі 18 і 19 год, а хату спалілі. На другі дзень, пасьля жудаснага мардэрства, я ўзяў Жаваронка й 50 жаўнераў БКА й паехалі на месца дакананага злачынства. Знайшлі мы там абгарэлыя тры трупы. Жаваронак спакойна перанёс трагедыю свае сям’і й верна служыў у батальёне БКА”.
Падобны лёс напаткаў шмат беларускіх сем’яў, калі HexTa зь іхняй радні служыў у Самаахове або паліцыі. Напрыклад, у вёсцы Лыкавічы, Карэліцкі раён, партызанамі былі замардаваны: Рап’ёвец Аляксандар, Гімпель Аляксандар, Самец Уладзімір і 16-гадовы хлапец Бурак Васіль. У суседняй вёсцы Некрашэвічы партызаны замардавалі сям’ю Палуяна — бацьку, матку, сястру зь дзецьмі й брата.
Таксама хлусьню піша Міхась Ткачоў, што немцы разьвязалі Беларускую самаахову, бо яна „не спраўдзіла надзеі акупантаў”. Справа Беларускай самааховы не залежыла выключна ад волі беларусаў. На яе арганізацыю хапала ахвотных людзей і беларускія дзеячы хацелі, каб праз самаахову стварыць сваё беларускае войска й быў ужо апрацаваны свой вайсковы статут, тактыка й іншае. Стварэньне свае беларускай арміі давала-б беларусам козыр у рукі, чаго баяліся некаторыя немцы. Аднак, генэральны камісар Кубэ стаяў за стварэньне Беларускай самапомачы. Выступаючы 7 ліпеня 1942 году ў Баранавічах ён сказаў: „Настаў час, што беларускі народ на беларускіх землях павінен сам тварыць сваё жыцьцё. На гэтай зямлі беларускай ня мае што рабіць ані маскаль, ані паляк”.
Але ў паняцьці некаторых нямецкіх нацыстаў ня толькі маскаль і паляк, але і беларус не павінен быў кіраваць на Беларусі. Таму галоўнай прычынай няўдачы Беларускай самааховы былі нэгатыўныя адносіны нямецкай нацысцкай эліты да вырашэньня беларускага нацыянальнага пытаньня й права. Лягчэй было падпарадкаваць сабе беларусаў, не даючы ім у рукі зброі. Некалькі старых стрэльбаў не маглі абараніць свайго нацыянальнага гонару й вёскі ад намнога лепш узброеных партызанаў. I таму, каб не правакаваць партызан, разьвязалі Самаахову. На гэта маецца дакумант — просьба прэзыдэнта БЦР да генэральнага камісара Беларусі за датай 25 мая 1944 году:
„Будучы ў Слуцку, я даведаўся, што тамашні Гебітскамісар арганізуе так званыя „ўзброеныя вёскі”, пры чым узбраеньне гэтых вёсак палягае на 5-10 паламаных вінтоўках. Такая „збройная сіла”, зразумела, ня можа супрацьставіцца добра ўзброеным партызанскім аддзелам і ў выніку гінуць ня толькі добраахвотнікі, якія прымаюць такую зброю ад Гебітскамісара, але й іх сем’і.
У сувязі з гэтым, я ветліва прашу Вас, г. Генэрал, спыніць такую шкодную дзейнасьць Слуцкага Гебітскамісара, а я дам адпаведны загад Акруговаму Афіцэру БКА Слуцкай акругі пасылаць лепш у небясьпечныя вёскі, у паразуменьні з Гэбітскамісарам, адпаведна ўзброеныя адзелы батальёнаў БКА”.
На просьбу прэзыдэнта БЦР дня 6 чэрвеня1944 году паступіў такі вось адказ ад Генэральнага камісара Беларусі Ф. Готбэрга: „Я зусім згаджаюся з Вамі ў справе так званых „узброеных вёсак” і ўжо даў адпаведны загад Слуцкаму Гебітскамісару, каб ён у гэтай справе паразумеўся з Вашым акруговым афіцэрам у Слуцку” (абодва лісты зьмешчаны ў кніжцы „За дзяржаўную незалежнасьць Беларусі”, Лёндан 1960, стар. 113).
Кожны разумее па сваёй натуры, што ня толькі на Беларусі, але ў кожнай краіне змабілізаваны чалавек ня ідзе ахвотна на вайну, бо ён пакідае свой дом, радню, жонку й дзяцей, або бацькоў. Ідзе ён на вайну з абавязку, бо ведае, што калі ня пойдзе, будзе прыцягнены да адказнасьці. Таксама беларусы ў час вайны не ішлі ахвотна й у савецкую армію, і ў партызаны, за выняткам партыйцаў, камсамольцаў і тых, што ўцяклі ў лес ад народнага гневу. Пакліканыя на пачатку вайны ў Чырвоную Армію з нашае мясцовасьці людзі, пры добрай нагодзе вярнуліся дамоў. Падобных прьікладаў маецца многа.
Для прыкладу скажу, што ня ўсе беларусы ішлі ахвотна ў паліцыю. Адзін былы паліцэйскі, Уладзімір Шавэйка, добры, спакойны хлапец, які некалькі гадоў таму памёр у Англіі, расказваў мне, як яго прымусам узялі ў паліцыю. Аднак ён ня ўцёк да партызанаў, хаця мог уцячы. Відаць, хлапец разумеў, што будучы ў паліцыі ён не прынясе сваім людзям тае крыўды, якую прыносілі партызаны.
Гэта ж партызаны расстрэльвалі тых, хто адмовіўся ісьці ў лес і аб такім вьіпадку расказваюць прафэсар Я. Шыраеў і Э. Мацкевіч. Вядома, што немцы дрэнна адносіліся да савецкіх палонных, але й партызаны ня лепш ставіліся да ўзятых у палон немцаў. Яны іх расстрэльвалі на месцы, толькі больш вартасных адсылалі самалётамі на Вялікую Зямлю. Чэхаў, славакаў, мадзьяраў і іншых, што служылі ў нямецкай арміі, адпушчалі пад варункам, што яны раскажуць сваім сябрам праўду аб партызанах.
Многа горш было зь беларусамі, якія насілі зброю. Тым, што перайшлі да партызанаў дабравольна з ружжом, тыя даравалі праступства й давалі ім магчымасьць „адкупіць сваю віну перад радзімай”. А тых, пераважна з паліцыі, якія
папалі ў палон да партызанаў, чакала непазьбежная пакутная сьмерць. Былі выпадкі, што іх палілі на кастрох, або рабілі іншыя зьдзекі. Падобна да партызан паступалі й немцы. Тых партызан, якія здаліся дабравольна, пакідалі ў жывых, часам уступалі яны ў паліцыю, а лёс іншых рашаў афіцэр: расстрэльваў на месцы, а пасылаў на шыбеніцу, мала калі ў канцэнтрацыйны лягер.
Прывяду два невялікія прыклады вярбоўкі людзей у партызаны на Беларусі, якія пачуў я ў Лёндане ад двух беларусаў, што мелі спатканьне з партызанамі. Адзін зь іх расказваў, што яго добры сябра, Косьцік, пайшоў у партызаны й хацеў яго завэрбаваць. Аднойчы Косьцік прыйшоў зь лесу з партызанам і даў свайму сябру адразанку, каб застрэліў солтыса. Сябра ўзяў адразанку, але сумленьне не дазволіла яму забіць чалавека, які фактычна ні ў чым ня быў вінаваты, нікому нічога дрэннага не зрабіў. I адгэтуль пачаўся прасьлед ня толькі сябры Косьціка, які начамі не начаваў у хаце, але ўсю сям’ю калацілі партызаны. I аднойчы, камісар, пасьля сваіх разважаньняў, сказаў: „В последствнн дела уннчтожнм врагов”. Hi ў чым невінаватай сям’і прыйшлося пакінуць сваю хату, гаспадарку й перайсьці жыць пад ахову акупацыйнай улады, каб ня пэцкаць рукі ў крыві свайго суседа-беларуса.
Другі мой сябра расказваў, што аднойчы прыйшлі да іх у хату п’яныя партызаны. П’яныя былі да такой ступені, што адыходзячы адзін зь іх забыўся ўзяць свой аўтамат. Сям’я схавала аўтамат і нікому нічога не сказала. Па пэўным часе зноў зьявіліся гэтыя самыя партызаны. Аўтамат аддаў ім сын сям’і. Тады яны да яго: „Ты наш чалавек!” і пачалі даваць хлапцу заданьні да выкананьня. Ня хочучы зьвязваць сябе з бруднай работай людзей зь лесу, прыйшлося яму пакінуць дом і перайсьці жыць у другое месца, каб захаваць годнасьць чалавека.
Маецца й такі прыклад у якіх абставінах людзі ішлі ў партызаны, а дакладней, як іх бралі ў партызаны й што зь імі рабілі, калі яны вярталіся назад дамоў. Быў такі выпадак пад Баранавічамі й аб ім успамінае д-р Малецкі:
„Пасьля калядніх канікулаў 17-гадовы юнак Р. не вярнуўся ў школу. Нас паведамілі, што яго сілком забралі ў nap-
тызаны. За пару тыдняў ён аднак жа вярнуўся. Усе ўсьцешыліся, бо быў ён прыкладным вучнем ды бойкім на сцэне танцорам. На Вялікдзень ён паехаў дахаты. Там бандыты яго зноў злавілі ды на сваім панадворку, перад бацькамі, расстралялі. Усе дзеці плакалі, калі мы ў яго гонар зладзілі жалобную акадэмію. Пухам хай будзе родная зямля для гэтай нявіннай ахвяры азьвярэлых катаў” („Пад знакам Пагоні”, Таронта 1976, стар. 114).
I яшчэ адзін характэрны прыклад таго, як гэта ахвотна ішлі беларусы ў савецкія партызаны. Аб гэтым расказвае Іна Рытар (Аляксандра Саковіч), якая была настаўніцай нямецкай мовы ў Настаўніцкай сэмінарыі ў Наваградку:
„Узначальваў яе (сэмінарыю) доктар Аляксандар Орса. Ён падабраў добры настаўніцкі калектыў. Усе прадметы выкладаліся па-беларуску. Праграмы мы складалі самі. Немцы не ўнікалі ў нашы справы. Сэмінарыя часта была для моладзі паратункам ад партызан і ад немцаў. Часта партызаны прысылалі сэмінарыстам запіскі, каб яны ішлі ў лес да іх... He прыйдзеш, — спалім бацькоў. Некаторыя ішлі, а некаторыя — не” („Літаратура і мастацтва” № 21, 1993 г.).
Адносіны беларусаў да партызан як і да немцаў былі бадай аднолькавыя. Аб гэтым піша Віктар Іванавіч Ермаловіч, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі, кандыдат гістарычных навук:
„У рапарце В. Р. Болцікава, старшага оперупаўнаважанага Капаткевіцкага раённага аддзела НКУС на імя намесьніка наркома ўнутраных спраў БССР палкоўніка Місюрава ёсьць такое паведамленьне: „Настрой насельніцтва да фашыстаў такі, што нам усё роўна якая ўлада, хоць германцы, хоць саветы, усё роўна нам трэба падпарадкавацца тым ці іншым” („Чырвоная зьмена” № 42, 21 красавіка 1994 г.).
Цікава аб мэтадах партызанскай „гераічнай” барацьбы падае прафэсар, доктар тэхнічных навук, Я. Шыраеў:
„Партызанская вайна вялася так, што галоўным лічылася забіць немца любой цаной: цаной сялянскай сям’і або цаной усёй вёскі. Такі характар дзеяньняў быў уласьцівы больіп партызанам, якімі кіравалі з Цэнтра па лініі НКУС.
Яскравым прыкладам гэтаму зьяўляецца забойства партызанамі намесьніка Беларусі фон Кубэ, які найболып ля-
яльна ставіўся да беларусаў, за сьмерць якога былі расстраляны тысячы мірных грамадзян горада Мінска. Якая эфэктыўнасьць гэтай акцыі ў справе набліжэньня перамогі? Відаць, эфэкт быў адваротны. На месца Кубэ прыйшлі ваенныя, якія адразу-ж распачалі шырокамаштабныя аперацыі. У выніку гэтая акцыя прывяла да пагоршаньня становішча ў партызанскім руху.
Забойства Кубэ, як і забойствы асобных афіцэраў ці салдат у населеных пунктах былі малаэфэктыўныя, дробныя па ваеннай значнасьці й бессэнсоўныя, калі ўлічыць, якой цаной, якімі ахвярамі гэта абарачвалася для мірнага насельніцтва Беларусі. (...)
Тым ня менш, трагічныя падзеі, зьвязаныя зь дзеяньнямі партызан, даходзілі й да нашай вёскі. Непадалёк ад нас на хутары жыла заможная сям’я Кажухоўскіх. Гаспадар — просты вясковы хлапец, які ажаніўся з дачкой памешчыка, вызначаўся ўменьнем весьці гаспадарку. Партызаны расстралялі ўсю гэтую сям’ю. Бачных прычын не было. У адказ на гэтую акцыю партызан немцы расстралялі дзьве сямі’ сялян у вёсцы Цюрлі й Сакі, у якіх спыніліся на начлег партызаны.
У апошні час пачалі зьяўляцца публікацыі пра бясчынства партызан над мірным насельніцтвам. Нарэшце настаў час сказаць праўду пра гэта. Мэтады партызан часта нічым не адрозьніваліся ад мэтадаў нямецкіх карных атрадаў. Вядомы беларускі пісьменьнік Янка Брыль напісаў аб спаленьні партызанамі, начале з засланым з Цэнтра камандзірам, беларускай вёскі разам зь людзьмі, жыхары якой нечым не дагадзілі партызанам („Літаратура і мастацтва” № 3, 1991 г.). Гэтая-ж газэта апісвае, як партызаны рассправіліся зь ні ў чым невінаватымі людзьмі, калі ў іх не аказалася золата, якое партызаны зьбіралі па заданьню Цэнтра. У пісьме ў тую-ж газэту Рыгора Лявонцева (г. Чэлябінск) апісваецца выпадак расстрэлу ў Клічаўскім раёне партызанамі ні ў чым невінаватага настаўніка школы Васіля Астроўскага. У шэрагу матэрыялаў прыводзяцца прозьвішчы партызанскіх камандзіраў, якія тварылі гэтыя зьверствы” („Літаратура і мастацтва” № 14, 3.04.1992 г. стар. 10-11).
На крытыку прафэсара Я. Шыраева адазваліся мясцовыя партызаны, змясьціўшы ў „Маладзечанскай газэце” (9 сьнежня
1992 г.) артыкул пад загалоўкам „Не каламуцьце, паны, чысты струмень народнага супраціўленьня”. Яны прызнаюць віну партызан і пішуць: „Усякае магло здарыцца. Але самі партызаны сурова каралі, калі даведаліся пра факты рабаўніцтва, і таму ёсьць прыклады”. Аднак гэтых прыкладаў не падалі, затое падалі прыклады злачынстваў немцаў, якія, быццам, заставілі іх ісьці ў партызаны, каб памсьціць за свой народ.
Так, немцы рабілі злачынствы, але-ж яны былі акупанты, чужынцы. А якія праступствы рабілі партызаны над сваім безабаронным народам, то аб гэтым яны маўчаць. Ціж ім ня ведама, што яшчэ да вайны камуністы раскулачвалі сялян, заганялі іх у калгасы, гналі на прымусовыя работы, вывозілі ў Сібір, саджалі ў турмы й т.п. To чаму тады гэтыя „мсьціўцы” не пайшлі ў лес, каб памсьціцца на ворагу свайго народу? Партызаны Беларусі ваявалі не за свой народ, не за яго свабоду й справядлівасьць, а за старую бальшавіцкую няволю, дыктатуру, прасьлед, зьнявагу й русыфікацыю беларусаў. Трэба аднак сказаць, што сярод партызан былі людзі, якія мелі сумленьне, але колькі іх было? Аднак за іх плячыма не павінны хавацца праступнікі, якіх савецкая ўлада зрабіла героямі „Вялікай Айчыннай вайны” („Голас Часу” № 31 (4), 1994 г.).
Аб Вялікай Айчыннай вайне й удзеле ў ёй савецкіх і польскіх партызанаў „Голас Часу” пачаў пісаць у 1993 годзе (№ 24/3) і спыніў публікацыю з прычыны нявыхаду часопіса ў палове 1995 году. За гэтыя два гады многа чаго было напісана пра гады апошняй вайны. Тут падам толькі частку заканчэньня гэтага артыкула:
„Была вайна, беларуская кроў цякла па адным і па другім баку барыкады. Нельга спадзявацца, каб былыя партызаны сказалі, што яны змагаліся за нішто. Яны маюць свае аргумэнты, але й другі бок мае таксама свае аргумэнты. Калі-ж савецкія партызаны ваявалі за слушную камуністычную справу, дык чаму гэтая слушная справа правалілася сама сабой у 1991 годзе й яе завадзілы асуджаны сваім народам і культурным сьветам? Тут рацыю маюць тыя, якія змагаліся супраць сталінскай тыраніі й адначасова за сваё нацыянальнае адраджэньне, чаго не разумелі й ня хочуць зразумець былыя партызаны як А. Каўко, А. Ільяшук і многа іншых.
А. Ільяшук з Пружанаў у „Голасе Радзімы” (№ 6 за 6 лютага 1992 г.) выказвае гнеў да аднаго беларуса на эміграцыі, што тычыцца й да іншых беларусаў, што ў часе вайны былі паліцэйскімі, уласаўцамі й ваявалі „супраць народа”. Паводле яго думкі, яны маглі пайсьці ў партызаны, або сядзець у вёсцы й не паказвацца людзям, — „а такая магчымасьць у яго была”.
Тут А. Ільяшук моцна памыляецца. Такой магчымасьці на Беларусі ў час апошняй вайны не было, каб нехта мог спакойна сядзець у сваёй хаце каля мамы. А ісьці ў партызаны дабравольна, каб грабіць аднавяскоўцаў і выконваць сталінскія паручэньні ды ваяваць за стары камуністычны парадак, які быў чужы й варожы беларускаму народу, шчыраму беларусу было немэтазгодна, бо такое вяло да праступства. Кожны ведае, што маладым здаровым людзям немагчыма было сядзець спакойна ў хаце, вайна іх патрабавала. I калі яны самі не пайшлі ў партызаны, паліцыю, або не знайшлі сабе бясьпечнай работы на месцы, дык такіх маладых людзей сілай забіралі ў партызанскія атрады, або мясцовая адміністрацыя паклікала ў паліцыю, у розныя батальёны, у Самаахову й БКА, альбо высылалі на работу ў Нямеччыну. Мог застацца дома толькі той, хто глядзеў за гаспадаркай і то ня кожны.
Зусім лягічна прадстаўляе даную сытуацыю на Беларусі Уладзімір Кузьменка, старшы навуковы супрацоўнік аддзела ваеннай гісторыі Беларусі савецкага перыяду Інстытута гісторыі АН РБ, кандыдат гістарычных навук:
„Абвастрылася на гэтай падставе супрацьстаяньне ў грамадзтве. Прычым мноства людзей не было поўнасьцю вольнымі ў сваім выбары — у плынь падзей яны ўцягваліся таталітарнымі сістэмамі — гітлерызмам і сталінізмам, якія сутыкнуліся ў сьмяротным супрацьборстве. Аб’ектыўнасьць і дакладнасьць патрабуюць менавіта такіх ацэнак. Як бачым, пры гэтым не застаецца месца для трафарэтнай высновы аб „усенароднасьці” барацьбы супраць акупацыі” („Настаўніцкая газэт