Энергія запаветаў

Энергія запаветаў

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 136с.
Мінск 2006
10.9 МБ

Васіль ЖУКОВІЧ

ЭНЕРГІЯ ЗАПАВЕТАЎ

Пераклады з украінскаіі паэзіі

Мінск

Выдавец В.Хурсік 2006 ’

УДК 821.161.2

ББК 84(4 Укр)-5

Ж86

Ж86 Жуковіч В.А.

Энергія запаветаў: Перакл. з укр. паэзіі. —Мн.: Выд. В. Хурсік, 2006. — 136 с.

ISBN 985-6718-58-9

У кнігу ўвайшлі йераклады Васіля Жуковіча паасобных твораў Тараса Шаўчанкі, Івана Франка, Лэсі Украінкі з мовы арыгіналу.

Літаратурпа-мастацкае выдаппе

Васіль Аляксеевіч Жуковіч

Энергія запаветаў

Пераклады з украінскай паэзіі

Адказны за выпуск Віктар Хурсік

Падпісана ў друк 1.09.2006. Фармат 70x100' 12.

Папера афсетная. Афсетны друк. Улік.-выд.арк.2,62.

Умоўп.-друк.арк.4,99. Наклад 100 асоб. Зам. 47. Выдавен Віктар Хурсік.

220117 Мінск, прасп. газ. “Звязда“, 57 31.

Лііыпзія ЛВ 02330/0133267 выдалзева 30.04.2004

Надрукавана з арыгінал-макета выдаўца ў друкарпі ТАА “Смэлтак“, Ліцэнзія ЛГІ 02330/0148765 выдадзена 30.04.2004.

220070 Мінск, вул. Радыяльная, 36

© Жуковіч В., 2006

© Выд. Хурсік В., афармлентге, 2006

ISBN 985-6718-58-9

Да 135-х угодкаў нараджэння Украінкі і 150-годдзя з дня нарадзінаў Франка

У ПАДМУРАК СВЕТЛАГА ХРАМА

Атрымалася так, што воляй абставін (ці, можа, самога лёсу?) Новы, 2006 год я сустракаў, можна сказаць, пад знакам Украіны, яе славутых песняроў ды нашых беларуска-украінскіх літаратурных узаемін. Атрымалася цікава, амаль па-каляднаму дзівосным чынам... Узяўшыся напрыканцы года старога навесці парадак на некалькіх кніжных паліцах, я раптам, нечакана для самога сябе ўбачыў нечым непадобную на іншыя, забытую чамусьці кнігу. Адну з тых, да чытання якіх усё не даходзіла чарга. Узяў, адгарнуў вокладку, прабег вачыма тытульны ліст. Зборнік малавядомых і зусім невядомых да гэтага матэрыялаў, звязаных з дзейнасцю Лэсі Украінкі як змагаркі за волю свайго народа, — матэрыялаў, рупліва сабраных і падрыхтаваных шмат гадоў таму да выдання ў серыі “Укра$нознавство діаспорм” эмігрантам-літаратуразнаўцам Пятром Адарчанкам. Кінуліся адразу ў вочы радкі, якімі адкрываўся зборнік: “3 гострою зброею — палкнм поетнчннм словом внходнть Леся на бій протн паснвності, протн рабской* пснхікн, протн прнннжен^ості, протн покорн, протн невільннцького духу сво^х земляків. Тяжкнм докором і одночасно заклнком боротнсь за “свою хату” — незалежну украЛу/нську

державу — звучать гакі рядкн...” Далей цытаваўся невядомы, ва ўсякім выпадку мнс асабіста, верш: “Мн навіть власноН не маем хатн...” I я зразумеў, што ў маіх руках, не помню, як і калі прыдбаная ці некім падораная, кніга, якую трэба абавязкова прачытацьг

He паспеў дачытаць кнігу П. Адарчанкі “Леся Украі'нка”, як неўзабаве пазванілі з музея Максіма Багдановіча і запрасілі на імпрэзу, у якой, як удакладнілі, прыме Ўдзел Раман Лубкіўскі. Рамана Лубкіўскага прадстаўляць мне пе трэба было: адзін з маіх украінскіх сяброў, вядомы паэт і грамадскі дзеяч, даўні прыхільнік і перакладчык нашай паэзіі. Два гады таму ў музеі адбылася прэзентацыя цудоўна выдадзенай у перакладзе на ўкраінскую мову кнігі твораў Максіма Багдановіча “Стратнм-лебідь”. 3 удзелам ініцыятара выдання, укладальніка і аднаго з перакладчыкаў Рамана Лубкіўскага. На гэты раз ён таксама прыехаў з дарагім падарункам прывёз яшчэ адну, выдадзеную львоўскім выдавецтвам “Світ” кнігу “Шевченкова дорога в Білорусь” літаратурна-публіцыстычны зборнік, прысвечаны святкаванню Года Тараса Шаўчэнкі ў нашай краіне. Знаёмячыся падчас сустрэчы ў музеі з кнігай, знайшоў у ёй і сваю “лепту”, свой, змешчаны пад рубрыкай “У вянок генію”, верш “На паклон да Кабзара”. Перакладзены выдатна на ўкраінскую тым жа Раманам Лубкіўекім.

Але гэта яіпчэ не ўсё. Далей — болей. Пад самы ўжо Новы год, пад самыя Каляды атрымоўваю поштаю з Кіева пасылку — некалькі асобнікаў кнігі сваіх вершаў і паэм у перакладзе на тую ж братнюю, тую ж роднасную ўкраінскую мову. Зрабіў пераклады, склаў старанна кнігу і дамогся яе выдання пад назвай “Білоруськнй годннннк” дасведчаны знаўца і прыхільнік нашай паэзіі Алекса Палійчук. Цікава, нават пасвойму сімвалічна, што пачатак нашага з ім сяброўства і творчага супрацоўніцтва быў у свой час асвечаны імём Кабзара. Бо пазнаёміліся мы менавіта падчас сумеснага ўдзелу ў традыцыйным вясновым Шаўчэнкаўскім свяце паэзіі, па дарозе з Кіева ў Канеў, да Тарасавай гары.

Атрыманне пасылкі-падарунка з Кіева супала ў часе з яшчэ адной падзеяй, якая ўзмацняла ці нават, так бы мовіць, канчаткова замацоўвала ўкраінскі чыннік у маім святкаванні Новага года. Мой добры малодшы сябра і таварыш, выдатны паэт і перакладчык Васіль Жуковіч сказаў пры сустрэчы ў Доме літаратара, што падрыхтаваў да друку зборнік перакладаў з украінскіх класікаў. I дадаў: Хацеў бы, каб вы напісалі прадмову”. Я згадзіўся. Падумаўшы, праўда, пры гэтым, што не маю адпаведнага досведу, што яшчэ ні разу не даводзілася пісаць пра пераклады з украінскай паэзіі.

Праз некалькі дзён Васіль перадаў мне рукапіс, і такім чынам першай маёй працай, ці, дак-

ладней кажучы, першым чытаннем у сёлетнім годзе стала знаёмства з украінскай паэтычнай класікай, узноўленай сродкамі беларускай мовы. Увогуле для мяне нс было нсчаканым тое, што Васіль Жуковіч здзейсніў такую справу. Пра свае пераклады з украінскай ён мне казаў колькі гадоў таму, калі разам сздзілі ў Белаазёрск да Ніны Мацяш і гаварылі па дарозе з захапленнем, як пра творчы подзвіг, пра той факт, што яна па-майстэрску псраклала паэму-пасланне “1 мёртвым, і жывым...” Тараса Шаўчэнкі і гістарычны раман у вершах “Маруся Чурай” Ліны Кастэнкі. Праз нейкі час сталі часцей з’яўляцца ў перыёдыцы і звярнулі на сябе ўвагу чытача і пераклады ß. Жуковіча — паасобных вершаў Тараса Шаўчэнкі, Івана Франка і Лэсі Украінкі. Разам з Валерам Стралко ён актыўна спрычыніўся у якасці укладальніка і перакладчыка да выдання зборніка вертаў Л. Украінкі “Мелодыі журбы і    надзеі”

(Мінск, 2003). Дарэчы, у згаданай вышэй кнізе “Шевченкова дорога в Білорусь” надрукаваны і яго пераклад знакамітага “Заповіту”, а таксама яго арыгінальны “Белы верш”, які ўяўляе сабой цікавую спробу стварыць літаральна ў некалькіх строфах паэтычны партрэт Кабзара. Вось яго заключная страфа:

Тарас Шаўчэнка,

мужны, мудры, СЛЫННЫ, 3 вялікім сэрцам, з яснай галавою

Ды з самаробным сшыткам за халявай Быў самы вольны на ўсім бслым свеце. Замучаны, ён стаўся неўміручы.

Як бачым, рашэнне паэта выдаць зборнік сваіх перакладаў з класічнай украінскай паэзіі ўзнікла зусім невыпадкова і зусім, як кажуць, не на голым месцы наадварот, па месцы свядома абраным і даволі грунтоўна падрыхтаваным. Варта згадаць тут яшчэ, што менавіта Васіль Жуковіч звярнуў у друку ўвагу на такую адметную старонку бсларуска-украінскіх стасункаў — выхад у свет кнігі “Імем няўмольным свабоды” (Мінск, 2002), дзе Алссь Траяноўскі змясціў свае пераклады паасобных вершаў украінскіх паэтаў, творчы і жыццёвы лёс якіх склаўся драматычна.

Ну ды звернемся непасрэдна да самога зборніка. (Аўтар перакладаў назваў яго: “Энергія запаветаў”.) Гэта перастварэнне сродкамі роднай мовы вершаў трох вялікіх украінцаў, трох нацыянальных геніяў, трох, кажучы словамі аднаго з іх, “апосталаў праўды і навукі”, Тараса Шаўчэнкі, Івана Франка і Лэсі Украінкі (Ларысы Косач-Квіткі). Аддадзім налсжнае ўжо самой смелай ідэі перакладчыка — сабраць іх усіх разам пад адной беларускай “страхой”, гэта значыць — пад адной вокладкай. Ідэі наколькі смелай і высокароднай, настолькі і адказнай. Усе яны, як вядома, і ў сваёй творчасці, і ў пэўныя моманты свайго жыццёвага лёсу так альбо інакш

прычыняліся да Беларусі, да яе гісторыі і культуры. Але кожны ў свой час і паасобку. Васіль Жуковіч рашыўся сабраць іх разам. 1 калі пагадзіцца з азначэннем філосафа, што “мова ёсць дом быцця, у жытле мовы жывуць людзі”, то ў дадзеным выпадку Кабзар, Камяняр і Украінка сабраліся па волі перакладчыка ў хацс беларускага быцця.

Другі істотны момант. Знаёмячыся з кнігаю (не без алоўка ў руках), я не раз лавіў сябе на думцы, наколькі няпростая стаяла перад перакладчыкам задача што, якія менавіта творы трэба адабраць для дадзенага выдання з велізарнай спадчыны “украінцаў слаўных”. Адносна некаторых, хрэстаматыйна вядомых твораў, такіх, напрыклад, як “Заповіт” ці “Реве та стогне Дніпр шнрокнй” Т. Шаўчэнкі, паэма “Мойсей” 1. Франка альбо, скажам, “Сім струн” Л. Украінкі, пытанне як быццам прадвырашалася апрыёры. Іх абыйсці было немагчыма. Але ж гэта толькі частка справы.                                                      I

перакладчыку трэба было вызначацца з асноўным прынцыпам, з пэўнымі крытэрыямі выбару пера-важнай большасці твораў. Задача ўскладнялася, як я мяркую, яшчэ і тым, што ў асобах Т. Шаўчэнкі, 1. Франка і Л. Украінкі мы маем не толькі геніяльных прадстаўпікоў украінскага прыгожага пісьменства, але і волатаў нацыянальнага духу, змагароў за волю ды лепшую долю свайго народа. He выпадкова ж менавіта на гэ-

тую адметнасць звярнуу увагу, на іэтым акцэнтаваў у сваіх вершах, прысвечаных памяці Т. Шаўчэнкі, наш Янка Купала:

Дух збудзіў свайму народу Сваім гучным словам, Навучыў любіць свабоду, Родны край і мову!

Гэтыя словы, вядома, можпа аднесці з аднолькавым нравам і да творчай і грамадскай дзейнасці двух іншых будзіцеляў I. Франка і Л. Украінкі.

Васіль Жуковіч, пэўна, справіўся тут з цяжкавыра-шалыіай задачай: зборнік “Энергія запаветаў” дае ўяўленне як ітра багацце мастацкавобразнай палітры, так і пра ідэйны змест, пра духоўна-патрыятычнае гучанне паэзіі ўкраінскіх класікаў. Пра гэта сведчаць шматлікія радкі перакладаў.

Напі вядомы літаратуразнаўца і ўкраініст, лаўрэат міжнароднай прэміі імя Івана Франка Вячаслаў Рагойша ніша ў сваім “Паэтычным слоўніку”: “Класікі беларускай паэзіі пакінулі нам у спадчыну свае перакладчыцкія прынцыпы, асноўныя з якіх наступ-ныя: перакладаць неабходна толькі тыя творы, якія здольны ўзбагаціць родную літаратуру, культуру, развіць нацыянальную літаратурную мову; паэтычны пераклад ажыццяўляецца тта любові, а не па разліку; перакладчык павінен даскавала валодаць

як мовай, на якую перакладае, так і мовай арыгінала; у паэтычным перакладзе павінен узнаўляцца стыль паэта, асноўныя нацыянальныя асаблівасці першакры-ніцы; паўнацэннасць паэтычнага пераклада гэта не даслоўнасць, a дакладнасць у перадачы ідэйна-вобразнай структуры іншамоўнага твора”. Думаю, што народжаная не ў лёгкіх творчых намаганнях кніга “Энергія запаветаў” адпавядае ў асноўным гэтым прынцыпам. I ў выніку з’явіцца, калі гаварыць перафразаванымі радкамі вядомага верша I. Франка, яшчэ адной цаглінкай у падмурак “храма людскіх змаганняў і работы”, светлага храма-гмаха беларуска-украінскага літаратурнага сумоўя і духоўнага ўзаемаўзбагачэння.

Узнікла патрэба ў постскрыптуме. Успомніў, дапісваючы сваю прадмову, што апошні па часе выдання зборнік вершаў не перакладных, a арыгінальных Васіля Жуковіча мае назву, якая стылёва пераклікаецца са шмат якімі радкамі перакладзеных ім твораў вялікіх украінцаў. Вось гэтая назва: “У храме хараства і смутку”.

Анатоль ВЯРЦІНСКІ,

лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, заслужааы дзеяч культуры Беларусі

ТАРАС ШАЎЧЭНКА

(1814—1861)

Запавет

Як памру я, пахавайце На Ўкраіне мілай, Адарыце ў стэпе родным Курганом-магілай.

Каб раздольныя разлогі, I Дняпро, і кручы Былі бачны, было чутна, Як раве равучы.

Панясе ён з Украіны

У сіняе мора

Кроў варожую... тады я

I палі і горы —

Ўсё пакіну, мігам рыну Да самога Бога, Каб маліцца... а да тога Я не знаю Бога.

Пахавайце ды ўставайце, Кайданы парвіце

I варожай злой крывёю Волю акрапіце.

I мяне ў сям’і вялікай, Сям’і вольнай, новай, He забудзьце, памяніце Добрым ціхім словам.

25 снежня 1845

 

Раве ды стогне Днепр шырокі, Вятрыска вые і раве, Гне долу голле верб высокіх, I горы хваль грувасціць, рве. I месяц бледны ў тую пору Сям-там з-за хмары вьіглядаў, Бы човен бедны ў сінім моры, To выныраў, то патанаў. Шчэ галасы не загучалі. He чуўся й пеўняў трэціх спеў, Адно сычы ў гаі крычалі Ды ясень раз-параз рыпеў.

(1837, С.-Пецярбург)

 

Упадае вада ў мора, Ды не выцякае;

Ўсё казак шукае долю, А доля ўцякае.

Пайшоў казак у свет божы;

Хваляй грае мора, Грае сэрца казакова, А душа гаворыць: — Без парады і спагады На каго пакінуў

Бацьку, матаньку старую, Юную дзяўчыну?

Ў чужыне не тыя людзі, Hi табе паплакаць

Там, казача, з кім не будзе, А ні пабалакаць.

На тым беразе казак наш, Грае хваляй мора.

Думаў, доля напаткае — Напаткала гора.

Жураўлі лятуць у край свой, Казак плача горна:

Шляху бітага не знойдзе — Ўжо зарос ён цёрнам.

(1838, С.-Пецярбург)

Думка

Нашто чорныя мне бровы Ды карыя вочы, Дар гадоў маіх навошта, Маладых дзявочых? Mae леты маладыя Марна прападаюць, Вочы плачуць, бровы ў слоце, Чорныя, ліняюць.

Сэрца вяне, сэрца тужыць, Як птушка без волі...

I навошта хараство мне, Як не маю долі?

Цяжка жыць мне сіратою Без любові, ласкі;

Свае людзі — як чужыя: Гаварыць няма з кім;

Аніхто не распытае, Чаго плачуць вочы;

I няма каму адкрыцца, Чаго сэрца хоча, Чаго птушкаю-галубкай Дзень і ноч варкуе; Ніхто яго не пытае. He знае, не чуе.

Што чужым да сіраціны?!

Ім навошта гэта, — Няхай плача сіраціна.

Няхай траціць леты!

Плач жа, сэрца, плачце, вочы Пакуль не заснулі, Жаласлівей, галаслівей, Каб вятры пачулі, Каб панеслі, каб данеслі За сіняе мора

Чарняваму, здрадліваму — На лютае гора!

(1839, С.-Пецябрург)

 

He жаніся ты з багатай — Жыць не дасць у хаце, He жаніся і з бяднячкай, — Спаць не будзеш, браце. Ажаніся з вольнай воляй, 3 казацкаю доляй;

Будзь з такой, якая будзе, — Хай сабе і з голай.

Ды ніхто не дакучае I не разважае, Дзе баліць, з якой прычыны, Ніхто не пытае.

Удвух, кажуць, і паплакаць Бы лягчэй, бядача;

Ды не слухай: лягчэй плакаць, Як ніхто не бачыць.

4 кастрычніка 1845, Міргарад

Маленькай Мар’яне

Расці, расці, мая пташка, Мак мой неразвіты, Развівайся, пакуль горам Сэрца не разбіта, Пакуль людзі не дазналі Ціхае даліны.

Ім дазнацца — забаўляцца, Засушыць ды й кінуць... Ані леты маладыя, Спавіты красою, Hi карыя вачаняты, Ўмытыя слязою, Hi бязмежная лагода, Што ў сэрцы дзявочым, — Нішто, нішто не заступіць Прагныя іх вочы.

Знойдуць, злыя, абрабуюць... Iтабе, убогай,

Створаць пекла... Замучышся, Праклянеш і Бога.

He цвіці ж, мой цвеце новы, Цвеце неразвіты!

Завянь ціха, пакуль горам Сэрца не разбіта.

20 снежня 1845, Уюнішча

 

He зайздросці багатаму: Багаты не знае

Hi прыязні, ні любові — Гэта ўсё наймае.

He зайздросці магутнаму, Бо той прымушае.

He зайздросці і слаўнаму: Слаўны добра знае — He яго папраўдзе любяць, А цяжкую славу, Што ён цяжкімі слязамі Выліў на забаву.

А сыдуцца маладыя — Дык люба ды ціха, Бы ў раю, — але прыгледзься: Варушыцца ліха.

He зайздросці ж... Кінь ты вокам Далей свайго носа: Няма раю на зямлі ўсёй, Няма й на нябёсах.

1845, Міргарад

 

Мінаюць дні, мінаюць ночы, Мінае лета. Шалясціць Пажоўклы ліст, і гаснуць вочы, Заснулі думы, сэрца спіць, I ўсё заснула, і не знаю, Ці я жыву, ці дажываю, I ці блукае дзе мой дух, Бо сціх мой плач, мой смех заглух...

Доля, дзе ты! Доля, дзе ты?

Без цябе вякую!

Як шкадуеш добрай, Божа, Дай жа хоць якую!

Хадзячаму спаць не дай ты, Сэрцам ахалодаць

I валяцца ў белым свеце Гнілою калодай.

Дай мне жыць, дай жыць мне сэрцам I людзей любіці,

А як не... то праклінаці

I свет запаліці!

У кайданы ўпасці — гора, Кануць у няволі, А яшчэ, напэўна, горай Спаць і спаць на волі — I заснуць, заснуць навекі I следу не кінуць

Ніякага: адналькова, Ці жыў, ці загінуў!

Доля, дзе ты! Доля, дзе ты?

Без цябе вякую!

Як шкадуеш добрай, Божа, Дай жа хоць якую!

1845, Уюнішча

 

Думы мае, мае думы, Верныя адзіна, Вы мяне хоць не кідайце Ліхою гадзінай.

Шызакрылыя галубкі Mae, прылятайце

3-за Дняпра, з маёй радзімы, Ў стэпе пагуляйце 3 кіргізамі бядовымі, У іх скрозь убогасць, Скрозь галеча... Ды на волі Моляцца ўсё ж Богу. Прылятайце ж, мае думы, — Ціхімі слаўцамі Прывітаю вас, як дзетак, I заплачу з вамі.

(Другая палова 1847, Орская крэпасць)

 

Мне ўсё адно, жыць зноўку буду Ва Украіне я ці не, Успомніць хто ці ўсе забудуць Мяне ў халоднай старане — Усё адно чамусьці мне.

Ў няволі вырас, між чужымі, I, не аплаканы сваімі, Ў няволі плачучы, памру I ўсё з сабою забяру, Малога следу не пакін}’ На нашай слаўнай Украіне, На нашай — не сваёй — зямлі. He скажа потым бацька сыну: “Сын, Бога за яго малі, Век памінай, бо за Ўкраіну Яго замучылі калісь”.

Усё адно мне, ён ці будзе, Той сын, маліцца а ці не... He ўсё адно аднак жа мне, Калі Ўкраіну злыя людзі Прыспяць і, як агонь шугне, Яе, абкрадзеную, збудзяць... — Ох, гэта ліха для мяне!

(У каземаце, 1847)

 

He грэе сонца на чужыне, А дома надта ўжо ж пякло. Мне й там нявесела было, На нашай слаўнай Украіне. Ніхто з любоўю не вітаў, Я не хіліўся ні да кога, Блукаў сабе, маліўся Богу Ды лютае я панства кляў. Гады паганыя, ліхія Узгадваў, даўнія гады. Хрыста павесілі тады, He ўцёк бы й зараз сын Марыі!.. Нідзе няма уцехі мне, Яе ўжо, мабыць, і не будзе I дома, родныя мне людзі, Тым болей — тут, на чужыне. Хацелася б... дый то для тога, Каб не рабілі маскалі Дамоўку з дрэва мне чужога Або хоць крыхатку зямлі Стуль, з-за Дняпра майго святога, Вятры святыя прыняслі, Дый больш нічога. Так вось, людзі, Хацелася б... Ды што й гадаць... Нашто ўжо й Бога турбаваць, Калі па-нашаму не будзе.

(Другая палова 1847, Орская крэпасць)

***

Калі б сустрэліся мы зноўку, Злякалася б ты а ці не?

Якое ціхенькае слоўка Тады прамовіла б ты мне? Ніякага. I не пазнала б. А, можа, потым узгадала б, Сказаўшы: “Мроілася ў сне”... А мне была б такая радасць! Мая ты доля, мая святасць! 3 табою поруч бы ўзгадаў Вясёлае ды маладое Былое ліхачка ліхое.

Я зарыдаў бы, зарыдаў!

Чаму, мой Божа, не праўдзівым, А сном няспраўджаным сышло Слязьмі-вадзіцаю сплыло Святое колішняе дзіва!

1848, Кос-Арал

 

He прыйшоў гусар з паходу — Голаў склаў маскаль.

I чаго ж яго мне шкода?

Чаго яго жаль?

Што жупан на ім куртаты, Што гусар быў зухаваты, Што Машаю зваў?

He, не таму сэрца млее;

А мая краса марнее, Людзі не бяруць.

3 мяне, з долечкі праклятай Насміхаюцца дзяўчаты, Гусаркай завуць.

(Другая палова 1848, Кос-Арал)

 

He высокую таполю Вецер нагінае, Адзінокая дзяўчына Долю праклінае. Бадай табе, мая доля, У моры ўтапіцца, Што дасюль мне не даеш ты Hi з кім палюбіцца.

Як цалуюцца дзяўчаты, Як іх абнімаюць, Дзеецца тады што з імі, Я дасюль не знаю.

I не зведаю. Ой, мама, Цяжка не прызнацца: Страшна дзеўкай векаваць мне, Hi з кім не кахацца.

1848, Кос-Арал

’к'к’к

На гародзе, каля броду, Барвінак не ўсходзіць. Нешта дзеўчына да броду Па ваду не ходзіць.

Хмель зялёны на гародзе Сохне каля тыну.

Нешта з хаты не выходзіць Гожая дзяўчына.

Нахілілася ля броду Ніцая вярбіна.

Надышла да чарнабровай Цяжкая часіна.

Плача над журбой-бядою, Як рыбінка, б’ецца...

А з яе, ой з маладое Паганец смяецца.

1848, Кос-Арал

 

Пратаптала сцежачку Цераз яр,

Цераз кручу, сэрцайка, На базар.

Прадавала печыва Казакам,

Выручыла, сэрцайка, Пятака.

Чатьіры капеечкі Прапіла.

Дудара за рэшту я Наняла.

Задудзі, дударычак,

У дуду —

Няхай сваё горачка Забуду.

Вось такая дзеўка я, Такая!

Сватай мяне, сэрцайка, Выйду я.

(Другая палова 1848, Кос-Арал)

***

He так тыя ворагі, Як добрыя людзі — Абкрадуць шкадуючы, Плачучы асудзяць, I запросяць цябе ў хату, I пачнуць пытацца У цябе ды пра цябе ўсё, Каб пасля смяяцца, Каб з цябе смяяцца, Ўдар такі нанесці... Можна з ворагамі ў свеце Размінуцца дзесьці. А вось дабрадзеі Знойдуць цябе ўсюды, Нават на тым свеце Цябе не забудуць.

(Другая палова 1848, Кос-Арал)

* **

На Вялікдзень на саломцы Малыя гулялі

Пад вясновым цёплым сонцам Дый хваліцца сталі Абноўкамі. Таму к святу Гожую пашылі

Вышыванку. А той — стужку, Той — банцік купілі, Каму шапачку — па модзе, Боты — цуд дый годзе, — Каму світку... Адна толькі Сядзіць без абноўкі Сірацінка, ручаняты Ў рукавы схавала.

— Мне матуля даравала...

— А мне справіў тата...

— А мне хросная кашулю Шыла й вышывала.

“А я ў папа абедала” — Сіротка сказала.

(Першая палова 1849, Кос-Арал)

 

Хіба самому напісаць, Самому да сябе пасланне I ўсё дачыста расказаць У спавядальным тым пісанні. He дачакацца бо яго, Пісання шчырага, святога, Святое праўды ні ад кога, — Чакаць не маю ад каго, Бо ўжо, здавалася б, пара: Дзесятак год, лічы, пражыта, Як людзям даў я “Кабзара”, А ў іх — няйначай — рот зашыты, Ніхто й не гаўкне, не брахне, Нібыта й не было мяне.

He з пахвалы я быў бы рады — I без яе свой шлях прайду, — А рады б я хацеў, парады!

Ды, пэўна, ў яму перайду Я з маскалёў, а ні спагады. Hi водгуку я не знайду. Мне не забыць, як сэрца млела, — Мой Божа! — так яно хацела, Каб хтосьці мудрае сказаў Адно хоць слоўца, каб я знаў, Дзеля каго пішу, нябога? За што Ўкраіну я люблю?

Ці вартая агню святога?.. Бо хоць састаруся з-за тога, А шчэ не знаю, што раблю. Пішу, каб меней марнай траты Святога часу, што й казаць, Ды іншы раз стары казак 3 сваёю вольніцай, вусаты, Прымроіцца мне ў цішыні На чорным воране-кані — Вой на гарачым скакуне. А больш нічога я не знаю.

Хаця за гэта й прападаю Ў чужой далёкай старане. Ці доля гэтак во зрабіла? Ці маці Бога не маліла, Як панясла мяне? I я — Бы ў стэпе лютая змяя, Што, растаптаная, здыхае, Там сонца захаду чакае. Вось гэтак я цяпер цярплю I смерць са стэпу выглядаю, Але за што, дальбог, не знаю! А ўсё-такі яе люблю, Ўкраіну, родны край шырокі, Хаця таму і адзінокі (Бо, гляньце, пары не знайшоў) Аж да пагібелі дайшоў.

Нічога, дружа, не журыся! Гартуй сябе, у сталь закуй,

Сардэчна Богу памаліся.

А на гурму — вазьмі наплюй!

Што можна, знаеш, пане-браце, — 3 капусты галавастай браць, і Пра падабенства іх мяркуй.

(Першая палова 1849, Кос-Арал)

  • к'к'к

Агні гараць, музыка грае, Музыка плача, завывае, I дыяментам дарагім Іскрацца вочы маладыя, Надзея, шчасце ў іх жывыя. Так люба, весела так ім, Нягрэшным, юным, маладым. I смеху, радасці багата;

I ўсе танцуюць. Толькі я Гляджу, маўчу, нібы закляты, I нішкам плачу, плачу я.

Чаго ж я плачу? Мабыць, шкода, Што без уцехі, у нягодах Мінула маладосць мая.

1850, Арэнбург

 

Дагэтуль сніцца: пад гарою, Між вербаў ніцых над вадою Хацінка белая. Сівы Дзядок (відаць, яшчэ жывы!..) Каля хаціначкі сядае, Малога ўнучка забаўляе Ён кучаравага свайго.

Дагэтуль сніцца: выйшла маці Таго маленькага дзіцяці, Цалуе дзеда і дзіця, Аж тройчы хлапчаня цалуе, Бярэ на рукі, і гадуе, I спаць нясе. А дзед сядзіць I усміхаецца, і ціха Прамовіць так: “Дзе ж тое ліха, I варажнеча, і журба?” Перахрысціўшыся, чытае Стары ціхутка “Ойча наш...” Скрозь вербы сонейка шчэ ззяе I ціха гасне. Дзень пагас, I ўсё спачыла. Барадаты Дзед адпачыць пайшоў у хату.

1850, Арэнбург

Сон

Марку Ваўчку

На паншчыне пшаніцу жала, Стамілася; не адпачыць Пайшла ў снапы — пашкандыбала Івана-сына пакарміць.

Дзіця спавітае крычала У халадочку за снапом. Распавіла, падсілкавала, Папесціла; і нібы сном, Над ім сядзеўшы, задрамала. I сніцца ёй той сын Іван I гэткі гожы, і багаты, He адзінокі, а жанаты Ён з вольнай, бачыцца, бо й сам He на прыгоне, а на волі;

I на сваім вясёлым полі Яны сабе пшаніцу жнуць, А дзетачкі абед нясуць.

I пасміхнулася нябога, Прачнулася — няма нічога... На сына глянула, ўзяла Яго ціхутка, спавіла, Ды цівуна згадала злога — Капу йшчэ дажынаць пайшла.

(13 ліпеня 1858, С. -Пецярбург)

Наследаванне 11 псалму

Мой Божа мілы, як жа мала Святых людзей на свеце стала. У сэрцы кайданы куюць Адзін другому. А вачамі, Мёдаліслівымі губамі Цалуюцца і часу ждуць, Ці хутка брата ў дамавіне 3 гасцей на цвінтар панясуць. А Ты, о Госпадзе адзіны, Скуеш Ты вусны той хлусні, Язык занадта гаварлівы, Што мовіў: — Мы не з мітусні! I узвялічым мы надзіва I розум наш і наш язык...

I дзе той пан, што нам закажа I думаць так і гаварыць?

— Уваскрэсну я! — той пан вам скажа Уваскрэсну зараз! Дзеля іх, Людзей закованых маіх, Гаротных, бедных... Узвялічу Малых нямых гэтых рабоў!

Ля іх пастаўлю як любоў Я варту слова — й лягуць ніцам, Нібы стаптаная травіца, Атрады вашых думак, слоў. — Як срэбра кутае, крутое I сем разоў пералітое

Агнём у горне, — падабраў Ты словы, Госпадзе, такія. Раскінь жа іх, твае святыя, Па ўсёй зямлі. I ў цуды спраў Тваіх уверуюць на свеце Твае ў бядзе малыя дзеці!

1859, С.-Пецярбург

 

Каб гэта ты, Багдане п’яны, На Пераяслаў зараз глянуў! Ды на Замчышча паглядзеў! Упіўся б добра, дабрадзей I прапраслаўлены казачы Разумны бацька!.. і ў смярдзючай Жыдоўскай хаце пахмяліўся б Або ў калюжыне ўтапіўся б, Ў дрыгве свінячай.

Амін табе, ваяку-мужу!

Вялікі, слаўны, ды нядужа...

Каб не з’явіўся ты ва свет Ці ўпіўся немаўлём як след, To не купаў бы я ў калюжы Цябе праслаўнага. Амін.

18 жніўня (1859), У Пераяслаяе

н. т.

Велікамучаніца кумка! Дурная ты — мая вось думка! Ў раю вясёлым узрасла, Ружовым цветам працвіла I райскай радасці не знала, He зведала, бо не жадала Зірнуць на божы свет нідзе На жыццядайны, неўмірушчы! Была сляпою, невідушчай — 3 каменным сэрцам; ноч і дзень Ты спала. А на добрай глебе Тварылася, расло, цвіло I працвітала, і на неба Хвалу стваральніку нясло. Ты ж, кумачка, ўсё спала, спала I векавухай ціхай стала. Тайком аб добрым жаніху Трызніла, цноту зберагала Ды страх баялася граху Пралюбадзейнага. А сіла Сатурнава ідзе, ідзе

I грэх той праведны пляце, Ў сівыя косы заплятае, А ты нібы не заўважаеш: У дзеўках молішся, і спіш, I Маці Боскую гнявіш Сваёй цярплівасці праявай.

Прачніся, сэрца абудзі; Вакол сябе ты паглядзі, Начхай на незачэпы славу Ды, шчыра глянуўшы на яву, Хоць раз, гаротніца, зблудзі.

2 снежня 1860, С. -Пецярбург

 

Пабраліся з любоўю, ласкай, Памаладзелі, падраслі.

Гаёк, садочак развялі Наўкол хаціны. I па-княску Квітнелі. Дзетак гадавалі, Раслі яны ды вырасталі... Дзяўчатак маскалі укралі, Хлапцоў у маскалі забралі. А нас — няйначай — развялі Нягоды, годы не з’ядналі.

5 снежня (1860, С. -Пецярбург)

Малітва

Хто сее зло, Ты супыні, Ім путы страшныя не куй, Скляпы няволі не муруй.

Рукам, што ў пошуках дабра, I пакажы, і памажы, Святую сілу Ты ім дай.

А чыстых сэрцам? Каля іх Пастаў анёлаў Ты сваіх I чысціню іх захавай.

А ўсім нам разам на зямлі Ствары паразумення рай, I браталюбства нам пашлі.

27 траўня 1860, С. -Пецярбург

ІВАН ФРАНКО

(1856—1916)

***

Дай мне, зямля, усёплодная маці, Сілы, жыве што ў глыбінях тваіх, Каб я мацней у баі мог трымацца, Ў цяжкім баі!

Дай цеплыні, расшырае што грудзі, Чысціць пачуцці, ўзнаўляючы кроў, Што да народа бязмежную будзіць Сэрца любоў!

Дай і агню, каб напоўніць ім слова, Ўладу грамоў, каб мог душы ўзрушаць, Праўдзе служыць, а няпраўду сурова Ўсю спапяляць!

Сілу рукам дай, каб знішчылі путы,

Дай думкам яснасць, каб крыўды прагнаць. Дай працаваць да апошняй мінуты, Ў працы сканаць!

1880

 

Грыміць! Дабрадатны ўжо час надыходзіць, Трымценне раскошнае скрозь у прыродзе, Гаючай залевы чакае зямліца, I вецер над ею імкліва імчыцца, I з захаду цёмная хмара ляціць —

Грыміць!

Грыміць! I народы праймае ўзрушэнне, — Відаць, дабрадатнае блізка імгненне...

I мроіцца радасць мільёнам у змене. I хмары — бы заўтра жаданага цені, Што зможа жыццё, як вясна, абнавіць... —

Грыміць!

15 траўня 1881

Супакой

Назавём у час спакойны, Калі спяць баі ды войны, Супакою стан святым. Калі ў час вайны ды бою Заклікаеш да спакою, — Ці не здраднік часам ты?

Бо, калі ў згодзе народы

Так працуюць, каб прыроды Вырваць тайну не адну, Ў цемру дзён святла ўліць досыць: Гора тым, хто нам падносіць Самавольную вайну!

I калі закраўся ў хату

Ў час рабочы ці на свята — Ў нашу хату — ліхадзей, Каб здабытак наш раскрасці, Кайданы на нас накласці, — He ўсыпляй тады людзей!

15 ліпеня 1883

 

У мора слёз, пад гнётам і журботай Пралітых, і мая ўплыла слязіна;

У храм людскіх змаганняў і работы, Я знаю, ляжа і мая цагліна.

А як, мільёнаў куплены слязамі, Дзень светлы шчасця й волі завітае. To ў новым, у вялікім светлым храме Хтось добрым словам і мяне згадае.

2 красавіка 1880

***

Дрэмле свет. I месяц бледны Ціха задрамаў над ім.

Спіць зачыненае неба, Лёгка спіцца там святым.

Чую, гора ўсяго свету, Што ад сонных уцякло, На маёй душы бяссоннай Бы гарою налягло.

23 верасня 1880

 

Дагараюць паленцы. Гляджу: Папялее чырвоны жарок.

Уначы ў задуменні сяджу

I сную думак чорных уток.

I калі ж дагарыць сэрца жар, Колькі чуццям маім палымнець? Калі гора патушыць пажар Непрыкаяных думак ва мне?

Ох, пякуць ды бушуюць яны! Мучыць душу журбота адна!

Кроў кіпіць і нутро ўсё ў агні, Бо наўкола — няволі сцяна.

Я гатовы за праўду стаяць, Кроў праліць за свабоду ў баях, Ды з сабою самім у вайне Доўга, мабыць, не выстаяць мне.

 

Рад бы я, весначка, развесяліцца, Радасным спевам вітаць гоман твой I пра сябе абсалютна забыцца, Зліцца з табою, з тваёю красой.

Сокалам плыць бы ў бязвоблачнай сіні, 3 долу падняцца пяшчотнай травой, Мушкай лятаць, забаўляцца ў цяплыні, Хваляю стаць, рушыць скалаў спакой.

Знікнуць, сысці з непрагляднай няволі, Так, супачыць ад няшчасцяў усіх, Болей не ведаць пякучага болю, Болей не бачыць пакутаў людскіх!

1881

 

Твае вочы — нібы мора: Ў глыбіні спакою іх, Як пылінка, тоне гора Прамінулых дзён маіх.

Твае вочы — што крыніца На жамчужным чыстым дне А надзея, бы зарніца, Ззяе ў іх раз-пораз мне.

16 красавіка 1883

“Hi на што не спадзявайся!”

Як вымавіць магла ты гэтак роўна, Спакойна, цвёрда? Як не задрыжэў У горле голас? Як жа тваё сэрца Біццём сва$м не заглушыла тых Слоў страшных:

“Hi на што не спадзявайся!”?

He спадзявацца ні на што?! О, ведай, Што ў словах тых—цяжэнная правіна: Забойства сэрца, духу, думак Жывых і ненароджаных! I як

Пры словах тых сумленне прамаўчала?

Як без надзеі жыць? Зямліца-мама! Мой свеце ясны! Ты, начная цемра! Вы, зоркі й людзі! Чым вы ёсць цяпер? Чым я цяпер? Чом я не пыл дарожны? Чаму не камень, не вада, не лёд?

Тады не чуў бы пекла у грудзёх я, Чарвяк нясыты мозг не свідраваў бы, Кіпучая ў гарачцы лютай кроў Так не шумела б, не насіла б вечна Слоў страшных:

“Hi на што не спадзявайся!”

Ой, не, не веру! Ўсё было інакш!

У мой напой ты дадала крыштальнай Вады жывой і толькі жартавала,— Маўляў, атрута. Бо за што ж бы ты Магла знішчаць маю душу і цела?

He, не, не веру! Хвіляй той, калі

Мне кару выбіралі твае вусны,— Твой бледны твар, трывожлівыя вочы I постаць трапяткая, бы мімоза,— Ўсё гаварыла мне: “He вер! He вер!”

Душэўная ты! О, не ашукаеш

Маё ты сэрца гордасці лускою!

Я зразумеў: ты добрая, ты—цуд!

Ах, буры свету, боль расчараванняў Абвалаклі цябе такім туманам!

I ў сэрцы сваім зноў я чую сілу

Рассеяць той туман і цеплынёй пачуццяў Ды жарам думкі паяднаць трывала

Цябе з жыццём, — і я кажу табе: “Мацуйся, спадзявайся ў барацьбе!”

1886

Эпілог

Завялае лісце, што згасла так рана, Развейся ты з ветру дыханнем! Няўцешныя жалі, адкрытыя раны, Змарнелае ў сэрцы каханне.

Хто ўявіць у лісця завялага фарбах Красу весня-летняга гаю?

Хто ўцяміць, якія чуццёвыя скарбы Ў убогія вершы ўкладаю?

Найлепшыя скарбы душы маладое, Растраціўшы марна, я мушу, Жабрак адзінокі, насустрач нядолі Самотнаю сцежкаю рушыць.

1893

 

Я нелюдзь: каб як заглушыць У сэрцы боль і муку, Твой вобраз спрабаваў забіць, Злачынна ўзняўшы руку.

Я з вуліцы балота браў 3 каменнем крамяністым, Рашуча ў твар табе шпурляў, У вобраз твой прачысты.

Нібы вар’ят, я лютаваў,

Хаця душою цяміў, Што сэрца ўласнае я рваў Злачыннымі рукамі.

Калі ж вар’яцтва перажыў, Быў брудны і нядужы, А вобраз твой яснеў з душы, Як сонца над калюжай.

1893(?)

 

О поле, бязмежжа маё снегавое, Ох, дай мне прастору і волі!

3 табой я адзін, толькі конь пада мною, I сэрца заходзіцца болем.

Нясі ж мяне, конь мой, па чыстаму полю Як віхар, што вольна гуляе, — Дасць Бог, і ўцяку я ад лютага болю, Што сэрца маё разрывае.

1893 (?)

 

He мінай з пагардаю, He смейся, дзіцё!

Можа, ў тым асмеяным — Лёс твой і жыццё.

Можа, ў пагарджаным тым Ёсць любоў і лад.

Можа, ў тым зняважаным Твайго шчасця клад.

Можа, потым будзеш ты Згадваць у журбе Звонкі смех цяперашні Як дакор сабе.

1893 (?)

  • к'&'к

Як на вуліцы спаткаеш Мяне -прагнеш абысці. Добра робіш! Злая доля Разам не дае ісці!

Ты—направа, я—налева, Шлях губляецца ў тумане, I не стрэнемся ніколі, Як дзве кроплі ў акіяне.

Стрэну я ў дарозе гора, Што нясе табе удар,— На сябе яго скірую I прыму яго цяжар.

А як шчасце пажадае Ў маёй хаце загасціць, Да цябе яго адпраўлю, Галубочкам хай ляціць.

Без цябе — што тое шчасце? Як міраж, як гук пусты.

А і гора ж мне—не гора, Як не падзяляеш ты.

Нібы кропля ў акіяне, Расплывуся я адно;

Ты гуляй на сонцы, пані, Я адзін пайду на дно.

***

О, каб знаў я чары, што спыняюць хмары, Што два сэрцы могуць спалучыць у пару, Што ламаюць путы на душы закутай, Пазбаўляюць моцы горкуто атруту, Мілая, цябе іх ахапіла б сіла, Ўсе ў тваім бы сэрцы іскры пагасіла, Звыклыя жаданні ўсе адным ударам, Толькі каб каханне ўспыхнула пажарам, Абняло употай ўсю тваю істоту, Мыслі ўсе забрала і твае турботы,— Адно мой там вобраз быў бы гіпнатычны... Ах, чаму б не збыцца мроям фантастычным!

О, каб быў я рыцар і меў панцыр добры, Быў заўсёды моцны духам і харобры, Ворагаў найгрозных кідаў бы пад ногі, Тых, што да цябе мне не даюць дарогі, Знішчыў бы я цмока, зрушыў бы і горы, Я здабыў бы скарбы, што схавала мора, I, каб лепшым чынам мне цябе прывеціць, Я да ног тваіх бы іх паклаў, мой свеце! Ты б мой ацаніла подзвіг гераічны...

Ах, шкада: не збыцца мроям фантастычным!

О, каб быў не дурань, што ў намерах кісне, Што спявае й плача, як боль сэрца цісне, Будучае бачыць, як прарок народны,

А ў сучасным блудзіць, як хлапчук галодны; 3 неба ловіць зоркі,зоры залатыя, А да любай робіць крокі ўсё не тыя, Ідэалы бачыць недзе за гарамі, А жывое шчасце ўпусціў між рукамі I цяпер шкадобай мучыцца хранічнай... Ах, ніяк не збыцца мроям фантастычным!

1895

 

Як не бачу цябе -

Падаецца туга мая вечнай;

Як пабачу цябе -

Боль вяртаецца з ранай сардэчнай.

Як не бачу цябе -

Зімна й цёмна паўсюль, ажно млосна;

Як пабачу цябе -

У грудзёх запячэ невыносна.

Каб пабачыць цябе,

Бы анёльскія мкнуць мяне рукі;

Як пабачу цябе,

Гоняць прэч бы пякельныя мукі.

Без цябе і з табой

Супакою, мой свеце, не маю!

He прыняты зямлёй.

Ох, і неба мяне не прымае!

1895

*

Як пачуеш ўначы за вакенцам сваім: Нехта плача, усхліпвае цяжка, He пазбаўся ты сну, не трывожся зусім, I не глянь у той бок, мая пташка!

He сіротка рыдае па маме сваёй, He жабрак за вакном, мая зорка;

Гэта ў роспачы, скрусе, няўцешнай такой Там каханне маё плача горка.

1895

 

Чаму не смяешся ніколі?

Мо ў сэрцы пануе зіма, I гора душу астудзіла, Што ў горле і смеху няма?

Чаму не смяешся ніколі?

А можа, які-небудзь грэх Сумленне тваё прыгнятае I душыць твой радасны смех?

Ляжыць нейкі смутак таемны На светла-цудоўным чале, I ўсмешка твая — як пад восень Скупы промень сонца ў імгле.

1895

 

Ў рэчцы, лёдам пакрытай, Хвалі спяць і вада не шуміць.

У лампадзе разбітай He струменіць святло, не зіхціць.

А струна як парвецца, He чакаем мелодый тады. Што ж так песня ліецца Пад цяжарам турбот і бяды?

Ці як прэс маё гора, Каб з душы песняў больш выціскаць'? Ці як звон мая песня, Каб няшчасця хаду заглушаць?

1896

 

Яна памерла! Рэхам бам-бам-бам! Звон пасмяротны ў сэрца мне сцякае. Яна памерла! Цяжкая журба Маю істоту долу прыціскае, За горла штосьці душыць, і вачам Святла бракуе! Боль не адпускае Душу і сэрца! Думкі скруха сцерла, Бо вестка чорная: яна памерла!

На твары шчэ зіхціць пяшчота руж, На вуснах не пагас агонь малінаў. Ды сон яе і подыхам не руш.

Тут кроз тваіх, жаданняў дамавіна. Бам-бам! Звон узрушае мноства душ. Укленч і горка плач, як сіраціна!

To ж мрой тваіх заслону смерць раздзерла, Твой зруйнавала храм! Яна памерла!

Як я дасюль яшчэ не звар’яцеў?

I як на свет гляджу і не аслепну? Як выстаяў дасюль, як я сцярпеў He кінуўся ў пятлю парой нясцерпнай? Найжыццядайны мой агонь згарэў! Цяпер, відаць, павек я не акрэпну’ Павек калека! Сэрца скруха зжэрла, Стачыла думы ўсе! Яна памерла!

I толькі боль пякучы ў сэрцы, там Запаланіў усю маю істоту, Боль і страшэннае: бам-бам...

А слёз няма, ні да жыцця ахвоты. Цьмянее свет наўкола, і я сам Лячу кудысь у прорву сцюжы-слоты. Рыдаць! Крычаць! Ды горла боль запёр: Яна памерла’ He, то я памёр.

1896

 

Песня, мая ты падбітая пташка, Сонца табе не знайсці.

Годзе рыдаць гэтак горасна, цяжка, Час нам са сцэны сысці.

Досыць вярэдзіць нам рану глыбокую, Годзе вымольваць любоў!

3  кожнай страфою, з кожнаю нотаю Капае з сэрца ўжо кроў.

3  кожнай страфою, з кожнаю нотаю Слабне ўсё водгалас твой...

Песні, напоенай горам-атрутаю, Час табе ўжо на спакой.

1896

 

Ой ты, дзяўчына, — цвет, водар гаючы! Што ж тваё сэрцайка — з ружаў калючых?

Ціхія вусначкі, нібы малітва, А тваё слова — вострая брытва!

Вочы іскрацца сілаю чараў, Што так запальвае сэрца пажарам!

Ох, тыя вочы цямней за ночы, Хто ў іх загледзіцца, й сонца не схоча!

Што ж твая ўсмешка мне сэрца раніць, Сэрца бянтэжыць, сэрца тыраніць?

Ой ты, дзяўчына, — ясная зорка!

Ты — мае радасці, ты — маё гора!

Цябе вітаючы, кахаць я мушу, Цябе кахаючы, загублю душу.

1895

 

Ах каб жа я быў музыкантам, Меў дар, што яму Бог дае, На музыку ўсе пераклаў бы Жамчужныя слёзы твае.

А слоў хараство паланэзам Мінорным, напэўна б, было, Шнэльполькаю — цёхканне сэрца, Што бураю тактаў жыло.

Кадрыллю чароўнаю стаў бы Вачэй позірк ясных тваіх.

А вальцэрам шумна-ўтрапёным — Агонь пацалункаў п’янкіх.

Ды я не музыка, — так, слоўца — Мой вобраз, стыхія мая.

А што цалаваўся ў ядлоўцах — Навекі запамятаў я.

Першая настаўніца

Найпершаю ў раю зграшыла Ева Пазнаннем, ведама, дабра і зла, — Ўкусіўшы плод спакуслівага дрэва, I мужу паспытаць яго дала.

У гэта можна верыць, безумоўна, Ды тут і закавыка ёсць адна:

У добрым, як і ў злым, была пароўну Настаўніцаю мужавай яна.

Маёй жонцы

Дзякуй, сонейка, дзякуй, мілае, За праменьчык твой — слова шчырае! Як праменьчыка ў цемры не здабыць, Слова шчырага срэбрам не купіць.

Слотай зімняю, днём імглістым я Ўсё асільваю даль цярністую;

Karo я любіў, як паснулі ўсе, А з кім я дружыў — адвярнуліся,

Адвярнуліся ды й цураюцца, 3 працы шчодрае пасміхаюцца, Што святое мне, топчуць тое ў прах I з нядоляй мне набліжаюць крах.

Вырваць цяжка так дрэва з коранем, Друга даўняга страціць — гора мне! Цяжка ў цемры йсці, шчэ й з гразюкаю, Дзе брахня шыпіць скрозь гадзюкаю.

Ды як радасна сярод нуднага Шляху цёмнага і бязлюднага Угледзець: свеціцца акно зоркаю... Так і слоўка нам хвіляй горкаю.

Дык за дар малы — неацэнны — твой, Скрасіў што, як цвет, шлях асенні мой, За праменне слоў ды на зло журбе Дзякую табе! Дзякую табе!

27 студзеня 1887

Лясная ідылія

Прысвячэнне Міколу Вараному

Пачатак паэмы

Мікола, прыяцель мой даўні, Ідэалісце непапраўны!

Ты на душу навеяў чары 3 далёкага Катэрнадару; Бы гук трымбіты ў паланіне1 Таму, хто блудзіць па даліне, Пусціў ты слова рэзка, смела. Што ў сэрцы дзіўна зашчымела:

“Давайце песняў нам, паэты, Без тэндэнцыйнае прыкметы, Без сацыяльнага змагання, Без стогнаў і без нараканняў На долю, бітую журбою, Без гучных заклікаў да бою, Без сварак мудрацоў і дурняў, Без мудрагелістых катурнаў! Свабодных песняў і бяспечных, Здабытых нам з глыбінь сардэчных, Дзе б чалавек з яго бядою Хвілінку мог спачыць душою”. Гай-гай, Мікола, шчэ й з пянькамі! Тваімі вуснамі, між намі,

' Горная даліна.

Мёд піць бы... Смела бі адразу Катурн і фальш, пустую фразу! Гані іх з песні на псю мамўЯк гнаў Ісус мянялаў з храму! Ды не мяркуй, як фраза згіне, Што ўжо сучаснік тут спачыне, Цяпло й пяшчоту знойдзе ў пары, Як у жаночым будуары;

I знойдзе райскае улонне Ды морфій на сваё бяссонне, Бальзам на раны і ад жалю, Як у вайсковым у шпіталі!..

He тая, дружа мой, часіна! Паэта песня — не пярына I не шпітальнае ляжанне — Ўся неспакой яна й жаданне, I ўся агонь, і ўся трывога, Ўся барацьба, і ўся дарога Да мэтаў, што па небасхіле Ляцяць ва ўсёй красе і сіле. He думай, як паэт пакіне Пытанняў мора ды як рыне Ў заліў ціхмяны свайго сэрца, Нібы нырок, глыбей заб’ецца, — Што там ён знойдзе шмат адразу Бліскучых перлаў ды алмазаў.

Дыялектычны выраз

Гаючых водараў цудоўных Ў цяпле, святле, ў раскошы поўнай. Што, як чарвей агідных знойдзе, Гаркоту слёзаў у нягодзе,

Дакоры хворага сумлення, Свайго пракляцце пакалення Зняверанасць з журбой цяжкою? Тады як быць з ігрой такою? Ці змешваць місія паэтаў — 3 агнём Тытана воды Леты?

Ах, дружа мой, паэт сучасны — Ён тым сучасны, што няшчасны. Паэт — знаць, нарадзіўся хворым, Хварэць чужым і ўласным горам. Ён можа чуйнасцю анёльскай Зраўняцца з арфаю Эольскай, Што ўсё трымціць і не сціхае: Ў ёй кожны стрэчны вецер грае. Аціхне ўсіх вятроў дыханне, — Трымціць уласных струн дрыжанне. Негарманічны згук той, дружа! Ён слых і нервы дражніць дужа, На яве дражніць, сон трывожыць, Дакорам коле, зло варожыць, Жане цябе, дзе крокам рушыш, Клянеш яго, а слухаць мусіш.

Дык не жадай жа, дружа мілы, Каб нас імглой паэты крылі, Пяшчот ружовенькім туманам, Містычна-ўяўным акіянам, Каб хмель давалі пам у стравы, Каб нам спявалі для забавы! Хай кожны будзе шчыры ў слове I што ў віры жыццёвым зловіць — Ці процьму радасці, ці муку, Красуню рыбу ці гадзюку, Алмазы творчасці бліскучай Ці церні каянняў балючых, Ці перлы радасцяў укрытых, Ці чарапкі надзей разбітых, — У песні хай усё збірае;

Яму навошта слоў палова!.. Але агонь ў адзежы слова — Дух несмяротнай цуда-феі, Праўдзівай іскры Праметэя.

1900, Падаліст

На стар. 80-81 заўвагі перакладчыка.

Пачатак паэмы “Майсей”

Народзе мой, замучаны, разбіты, Як паралітык той на раздарожжы, Паршой людской пагарды ўвесь пакрыты!

Душу тваёю прышласцю трывожу: Сарамата, нашчадкаў што запаліць, Мне супакою, сну ўжо даць не можа.

Няўжо табе на незямных скрыжалях Запісана быць у суседзяў гноем, Цяглом служыць без гневу і без жалю?

Няўжо навекі насланнё такое — Аблудную пакору несці ў цернях Да ўсякага, хто ў здрадзе і ў разбоях

Цябе скаваў прысягаю на вернасць?

Няўжо твая навек заснула смеласць, Каб іншых сіл не выявіць бязмернасць?

Няўжо намарна гэтулькі гарэла Барацьбітоў святой к табе любоўю, Аддаючы табе душу і цела?

Няўжо ўвесь край паліты марна кроўю Тваіх сыноў? I ўжо не красавацца Яму ў свабодзе, радасці, здароўі?

Намарна ў тваім слове так іскрацца Моц і лагода, радасць, досціп, скруха I ўсё, чым можа ўгору дух узняцца?

Намарна ў песнях льюцца — люба слухаць — I звонкі смех, і споведзі кахання, Святло надзей і ўцехі, прага зрухаў?

О не! He прыніжэнні й нараканні — Твой кон. Я веру ў сілу духа

I ў дзень твайго ўваскрэсення-паўстання.

О, ўзняць бы час, каб слухаў слова й рухаў, I слова ўзняць у часе блаславёным, Жывучае, з агнянай завірухай!

О, ўзняць бы песню шчырую натхнёна, Мільёны што гуртуе, за сабою Вядзе на шлях збаўлення акрылёна.

Узняць бы!.. Ды, знясіленым журбою, Сумненнямі раздзёртым, горам бітым, He рынуцца рашуча нам да бою!

А прыйдзе час, ты німбам самавітым Заззяеш у народаў вольных коле, Каўказ натхніш, атулены Бяскідам,

Пакоціш морам Чорным гоман волі. Табе гаспадаром таленавітым

У сваёй хаце быць і ў сваім полі!

Прымі ж мой спеў, хоць і тугой спавіты, Ды поўны веры; горкі, але вольны, Задатак прышласці тваёй, слязьмі паліты.

Народа генію мой сціплы дар, няўмольны.

20 ліпеня 1905

На старыя тэмы

X

На рекахь вавнлонскпх'ь, Тамо седохомь н вла/сахомь.

На рацэ вавілонскай — і я там сядзеў, На разбіты арган у адчаі глядзеў.

I з мяне вавілонцы глуміліся там: “Пра Табор, пра Сіён заспявай штосьці нам!”

“Пра Сіён? Пра Табор? Славы іх больш няма: На Таборы — пустэлыія, ў Сіёне — турма!

He, вам іншую песню цяпер падару:

Я рабом нарадзіўся, рабом і памру!

Прыніжацца прывык з незапамятных год

I ўсміхацца таму, хто катуе мой род.

Мой настаўнік быў пёс, што на лапкі ўстае, Ліжа тую руку, што бязлітасна б’е.

Хоць я ўзрос, нібы кедр, што вянчае Ліван, А душа ў мяне — быццам паўзучы бур’ян.

Хоць і путаў не меў на руках, на нагах, Але ў нервах нашу ўсё нявольніцкі страх.

Пра свабоду хай мрояй душа ажыла б, Ды крывёю я — раб! Ды і мозгам я — раб!

Вавілонскія жонкі! Як можна хутчэй, На мяне не зірнуўшы, сыходзьце з вачэй,

Каб не ўпала пракляцце маё на ваш плод, He прыйшлося б рабом надзяліць ваш народ!

Вавілонскія дзевы! Мінайце мяне, Хай мой выгляд спагаду ў вас не закране!

Долю каб не азмрочвала потым журба Над кляцьбой, над бядой: “Пакахала раба!”

1915

ЛЭСЯ УКРАІНКА

(1871—1913)

 

Чаму іншы раз, як бяруся за справу Ці нават калі папрацую на славу, Нібыта цыклон непазбежны які, На сэрца спадае мне роздум цяжкі.

Руку супыняюць сумненні такія: У час, як наўкола пакуты людскія, Нядолю і слёзы паўсюль бачу я, Нашто гэта дробная праца мая?..

Нядолю людскую нішто не зваліла, Ці ж справіцца з ёю слабым маім сілам?! I працу кідаю ў палоне тугі.

Ды ўжо разважае мой роздум другі:

Мо гэтая песня ў цяжкую часіну Суцешыць кагосьці хаця б на хвіліну, — I шчыра прамоўленым словам маім Агонь абуджу я у сэрцы чыім.

А можа, й спажытак які з таго будзе, I з працы маёй скарыстаюцца людзі...

I зноў мне адвагі ў душы прыбыло, I зноў я — за справу, падняўшы чало!

1888

***

Скрозь — плач, і стогны, і рыданні, Гучанне поклічаў слабых, На лёс пустыя нараканні, Пагляды, поўныя журбы.

Над ліхам даўнім Украіны Мы тужым-жалімся ўвесь час.

3 плачом чакаем той гадзіны, Калі спадуць кайданы з нас.

Нам слёзы развярэдзяць раны, Ім загаіцца не дадуць.

Ад слёз бяруцца ржой кайданы, Ніколі ж самі не спадуць.

Навошта марныя журбіны?

Даволі стогнаў і ныцця!

Змаганнем мы здабыць павінны Шляхі да новага жыцця.

1890

Сем струн

Do

Гімн. Grave*

Доўгацярплівая любая наша Ўкраіна,

Найперш да цябе адзавецца

Струна мая першая плённай, натхнёнай хвілінай — I песня ад сэрца пальецца.

Па свеце шырокім яна будзе скрозь разлятацца Сумесна з надзеяй жаданай,

Скрозь будзе па свеце шукаць, у народзе пытацца, Дзе нашая доля схавана.

I, можа, сустрэнецца песня мая трапяткая

Ды з птушкамі-песнямі ў леце

I хутка памкнецца чародка ўся гучная тая Цяжкімі шляхамі па свеце.

Памкнецца за сіняе мора, за стромыя горы, Лятацьме яна ў чыстым полі,

Высока-высока у вольным і светлым прасторы, I знойдзе мо добрую долю.

Тады, можа, доля жаданаю светлай часінай

У нашай паселіцца хаце

I больш не пакіне ніколі цябе, Украіна, Мая ты гаротная Маці!

1890

'Урачыста (італ.)

Re

Песня. Brioso*

Рэванш бярэ нягодачка, Нягодачкі не баюся;

Хоць на мяне прыгодачка, Ды ўсё ж роўна не журуся.

Гэй, вы, зграі чорных хмараў!

Я на вас збіраю чары, Як здабуду чараў зброю, Песні сэрца ёю ўзброю.

I абернуцца ўсе чыста Дажджавыя кроплі ў перлы, Паламаюцца срабрыстых Бліскавіцаў вашых стрэлы.

Як пушчу сваю прыгоду Прэч на быструю на воду

I развею ў лузе хутка Вольным спевам хмары смутку.

Рэванш бярэ нягодачка, Нягодачкі пе баюся;

Хоць на мяне прыгодачка, Ды ўсё ж роўна не журуся.

1890

’ Жвава, весела (італ.)

Mi

Калыханка. Arpeggio*

Мілы, чысцюсенькі Поўнік яснюсенька Глянуў на нас.

Спі, мой малюсенькі, Позні ўжо час.

Спі моцна, соладка, Ты, маё золатка!

Спі, падрастай, Вырасці волатам, Здрады не знай.

Спі, мая зорачка!

Смутку ды горачка Шчэ ты не меў.

Горкую долечку Шчэ не сустрэў.

Доля нядрэмная!..

Доля таемная

Будзе чакаць.

Можа, прыемная?

Скуль гэта знаць?

Цяжкай часіначкай, Горкай хвіліначкай

Ліха не спіць...

Лёс мой, крывіначка, Жыць — слёзы ліць

Зжыцца з няволяю He, ты не здолееш;

Час твой ідзе

Біцца з нядоляю — Сон прападзе...

Мілы, чысцюсенькі

Поўнік яснюсенька

Глянуў на нас.

Спі, мой малюсенькі, Позні ўжо час.

1890

Fa

Санет

Фантазія! Чароўную, адну

Цябе заву... Свет узвяла ў пустой прасторы, Святлом напоўніла ў халодным небе зоры, Збудзіла мёртвых з вечнага іх сну,

Дала жыццё халоднай хвалі ў моры, — 3 табою ў смутку раіцца пачну,

Фантазія, параду дай адну:

Як памагчы ў людскім бязмерным горы?

Фантазія, багіняй легкакрылай

Свет залацістых мрояў нам адкрыла

I з ім зямлю вясёлкаю з’яднала.

3 табой надзею светлую нясу...

Калі б цябе душа зусім не знала, Было б жыццё, як ноч, як цёмны сум.

1890

Sol

Rondeu

Сольны спеў салаўя на вясне Слухачоў пэўна ў гаі збірае, Я ж не здолею чуць песень мая, I пахучыя кветкі не мне Расцвілі ў разняволеным гаі. Я не бачу вясновага раю, Уяўляю ж яго ўсё ясней I, як дзіўную казку, згадаю

У сне!..

Спевы вольныя ўсё галасней Хай гучаць, слухаць іх я жадаю — Галашэнні ж чуваць, як раней!

Ох, няўжо ў табе, родны мой краю, Вольны спеў сэрца толькі кране —

У сне?

1890

' Рандо форма верша і музычнае п’есы.

La

Nocturno’1

Ля сэрца цяпло ночак зорна-іскрыстых! Куды ж тыя ночкі памкнулі?

He чую салоўкавых песняў срабрыстых, Няўжо яны змоўклі, мінулі?

О не, бо не час! Мы ж яшчэ не спазналі Ўсіх дзіваў чароўнае ночы,

Яшчэ бо гучаць, як дагэтуль гучалі Напевы вяснянак дзявочых.

Смугой яшчэ лёгкай над намі лунае Блакітная весняя мроя.

А ў сэрцы раскошна цвіце-працвітае Суквецце надзей залатое.

На крылах фантазіі думкі лятаюць Ў краіну таемнае ночы,

Там промнямі граюць, там люба так ззяюць Нябёсаў лагодныя вочы.

Там ясныя зоры і ціхая квецень Яднаюцца ў дзіўнай размове, Там сцішана шэпча зялёнае вецце, Там розгалас гімнаў любові.

' Начная песня (італ.)

I кветкі, i зоры, й зялёнае вецце Суладную песцяць размову

Пра вечную сілу вясны ў белым свеце, Пра смутак чароўны вясновы.

1890

Si

Settina

Сімфонія гукаў; струну за струной Сем струн мае рукі кранаюць, Няхай мае спевы ўзлятаюць

Над роднай, каханай маёй стараной.

I кобза мо дзе адзавецца, На спевы мае адгукнецца, На струны, што шчыра гамоняць са мной.

I голас той кобзы мо будзе вальнейшы, Чым ціхія струны мае, I вольны той голас яе

Атулены ўвагаю будзе пільнейшай,

Хай гучная будзе адна, Ды толькі не зможа яна

За ціхія струны мае стаць шчырэйшай.

1890

' Назва страфы з сямі радкоў (ітая.)

3 “Крымскіх згадак”

Прысвячаецца брату Міхайлу

Запеў

Паўднёвы краю! як цяпер далёка Ты ад мяне! за горамі крутымі За гошімі разлогімі, за морам Бурлівым, што туманамі густымі Укрылася цяпер. Маім жа думкам Зусім не страшна восеньскай нягоды На моры Чорным, бо хутчэй за чайку Імкнуцца да прасторных цёмных водаў — У веснавую, ясную краіну, Дзе промні сонца граюць і не стынуць. Туды не раз я ў думках завітаіо, Старонку тую сэрцам прывітаю, Дзе пражыла я дзён не так і мала, А й на гадзіну шчасця не спаткала... Аче дакору я табе не кіну, Паўднёвы краю, ты такі прыўкрасны! He вінная цудоўная краіна, Што я нідзе не маю долі шчаснай.

1891

  1. Бахчысарай

Бы зачарованы, стаіць Бахчысарай. Шле з неба промні месяц залацісты, Дамоў бялеюць сцены ў бляску чыстым, Мястэчка спіць, нібы закляты край.

Скрозь мінарэты й купы дрэў срабрыстых Нібы вартуюць гэты сонны рай;

У цемрыве ды ў вінаградным лісці Таемна плешча ціхі вадаграй.

Паветра дзіўным дыхае спакоем. Здаецца, нібы легкакрылым роем Лунаюць мроі даўпія і сны.

Вяршалінамі тонкія таполі Ківаюць злёгку, шэпчуцца паволі, Пра даўні час узгадваюць яны...

1891

  1. Бахчысарайскі палац

Нагадвае руіну чымсьці пабудова: Усё тут пусткай дыхае, бадай.

Здаецца, толькі што пранеслася бяда Раптоўна ураган прайшоў суровы.

Фантана ледзьве чутная тут мова, — Гамоніць ціха й роспачна вада, — Слязінкамі ёй суджана спадаць;

Палац аплакваць сам сябе гатовы.

3        гарэму ўжо разваліны адны, Садок і вежа; ў колішнія дні Красу тут паланянкі марнавалі.

Калісь тут сіла і няволя панавалі, Ды сіла знікла — ўсё даўно ў руіне, Няволя ж і дасюль царуе у краіне.

1891

Вечаровы час

Любай маме

Сышло з нябёсаў, зайшло ўжо сонца, Заглянуў месяц ў маё аконца. Заззялі шчодра на небе зоры, Усё заснула, заснула й гора.

Выйду ў садочак ды пагуляю, Пад поўняй песню я заспяваю. Як жа тут добра, утульна, ціха, Такой часінай забудзеш ліха! Бялеюць хаты, кругом садочкі, I салавейка вітае ночку. Ой, ці так гожа ў якой краіне, Як на чароўнай роднай Валыні! Белыя хаты ноч атуліла, Быццам матуля дзетачак мілых, Вясновы ветрык гайдае цішу, Нібы тых дзетак на сон калыша.

1893

3 “Рамансаў”

I

Пытанне

Што мне, мая ты любая, сказала?

Гром нібы з неба яснага упаў!

Ці я цябе няшчыра пакахаў?

He! Пэўна, ты мяне ніколі не кахала!

Журліва ты хітаеш галавою

I кажаш: “Нас дарогі развялі”.

А ўсё ж я веру — прыйдзе час, калі З’яднаемся навекі мы з табою.

Найцяжкія асілю перашкоды, Я не сагнуся. Моцны, быццам дуб, Прытулак табе ўтульны я знайду,

Абараню ад лютае нягоды.

Маўчыш, каханая, адно ўздыхаеш... Мяне душа твая не пашкадуе, А толькі сэрца чуйнае сумуе

I жаль гняце, што ты мяне кахаеш.

Адказ

Я не шкадую, што цябе кахаю, Ды не адной дарогай мы пайшлі. He, не кажы, што сыдземся калісь!

He сыдземся, мой дружа, гэта знаю.

Табе маё каханне — толькі згуба: Нібыта дуб, высокі й моцны ты, Я ж, нібы плюшч. Хвалююся аб тым, Плюшча абдымкі губяць сілу дуба.

Ды без прытулку плюшч зялёны вяне Я не завяну, я знайду руіны, Сцяны убогай абаўю цагліны —

Зялёньі плюшч аздобаю ім стане.

Павее ветрык у журбы краіне

I прынясе мне водгулле размовы Ад майго дуба любага з дубровы,

I памяць летаў любых не загіне.

1894

  1. На матыў з Міцкевіча

I znowu sobie powtarzam pytanie:

Czy to jest przyjapi, czy to jest kochanie?

Я не кахаю цябе!

I не прагну тваёй стаць абранай.

Твае пацалункі, абдымкі

і ў мроях не бачацца мне,

I не адважуся я

называць цябе ў мыслях каханым;

Я часта пытаю ў сябе: ці кахаю?

адказваю: не!

Толькі ж як сяду я поруч,

дык сэрцайка птушкай заб’ецца, Гляджу на цябе і не ў стане адвесці вачэй. I, хоць з табою расстануся,

ў думцы маёй застаецца

Постаць твая

ды і з памяці слова тваё не ўцячэ.

Часта я ў думцы з табою

працяглыя маю размовы.

' / зноў сабе паўтараю пытанне:

Гэта сяброўства, ці гэта каханне? (польск.)

I свецяць, як мроя, твае вочы-зорачкі мне... Ох, я не ведаю, дружа

(пачуцці не выказаць словам!), Калі б ты спытаў: “Ці кахаеш?” — ці я табе мовіла б: не?

1893—1894

To be or not to be*

Стой, сэрца, стой! не біся так шалёна. Суцішся, думка, не лятай так прытка! He мкніся крыллем у прастор парожні. Ты, муза, фея з неба, не сляпі Агнём вачэй нябёсна-несмяротных! Руку дай, прытулі да свайго лона.

Усё табе я аддала, што мела, А ты мне дай вялікую параду.

Глядзі: наўкола нас прасторныя аблогі, Палі і пушчы, і вышыняў стромы, I цемень ціхіх водаў. Паглядзі: Шляхоў няма, а толькі дзе-нідзе Сцяжынак лабірынт ідзе ў нязнанасць. Вунь людзі — мала іх — аруць аблогі тыя, Вунь з пуіпчы ледзьве чутны стук сякеры, 3 высокіх стром ляціць арліны клёкат, Адно што воды ўсе стаяць маўкліва, I толькі часам камень з круч сарвецца, Ўпадзе і знікне ў цёмных ціхіх водах, Разыдзецца і знікне круг трымцячы.

Скажы мне, добры радца паднябёсны, Куды падацца мне ў прасторы вольнай? Ці я магу зняць золата і срэбра 3 дзівоснай ліры й выкаваць арала, А струнамі прымацаваць так крылы,

Быць ці не быць? — пачатак мана.югу Гамлета...

Каб цень на вузкую не падаў баразну, I разам з людам тым узяць дзялянку, Араць і засяваць зямлю, а потым — Жніва чакаць, але не для сябе!

Ці, можа, кінуцца туды, у пушчу, I ў дзікіх нетрах прабіваць дарогу 3 сякераю ў руках і з тонкаю пілою, Пакуль які гнілы камель вялізны He рухне ў гушчары і не задушыць?.. Ці, можа, ўскінуцца арліцаю высока Над стромай дзесьці у прастор бязмежны Схапіць між хмараў ясную маланку, Сарваць з заранкі залаты вянок I засвяцідца ярка апаўночы?

А што, калі святло імгненна згасне, Як метэор, і цемра вельмі чорнай, Страшнейшай здасца, чым была раней?

А што, калі ў мяне не стане сілы, Агонь апаліць крылы — я ўпаду, Нібыта камень, што сарваўся з кручы, Туды, у цемрадзь вод, у глыбіню, У цішу й холад, і нядоўга будуць Трымцець кругі на роўнядзі вады?

Маўчыш ты горда, муза! Толькі вочы Успыхнулі агнём, а ў барвах крылы Узмахам вольным узняліся ў высь I ўсплёснулі... О, чарадзейка, стой! Мяне вазьмі з сабою, — рыньма разам!

Разбітая чарка

На вяселлі — народ гаманкі, Маладым пажаданняў багата, — Хай кахаюцца, як галубкі, Хай жывуць, берагуць сваё свята!

На вяселлі хтось чарку разбіў, — На пасадзе нявеста сумуе, I жаніх смутна голаў схіліў... Дзівакі, — гэта шчасце вяшчуе!

На вяселлі — далёка чутна — Льецца музыка, льецца без межаў!

Ох, я знаю, камусьці яна Адзінокае сэрцайка рэжа!

I разбілася ў смутку святым Сэрца шчырае... Хто ж гэта чуе? Ці не скажа хто часам аб тым, Што разбітае сэрца вяшчуе?

3 “Хвілінаў”

Вы шчаслівыя, чыстыя зоры: Промні ясныя -— ваша размова; 0 каб я промні зорныя мела, Аніколі б не мовіла слова!

Вы шчаслівыя, ўзнёслыя зоры, Ўсё на свеце відаць вам звысоку; О каб я так высока стаяла, Хай жыла б я ўвесь век адзінока!

Вы шчаслівыя, золкія зоры, Цвёрда-зыркія, пэўна з крыпіталю; О каб я была зоркай на небе, Hi тугі я не знала б, ні жалю!

  1. 08. 1900

Ä**

Твае лісты заўжды пахнуць завялымі ружамі, ты, мой бедны, завялы цвеце!

Лёгкі, тонкі водар, як згадка пра якуюсьці люба-мінулую мрою.

I нішто так не ўражвае цяпер маё сэрца, як гэты вось водар, тонка, лёгка, але нязменна, немінуча нагадвае мне ёп аб тым, што маё сэрца вяшчуе

і ўва што не хачу, не магу я верыць. Мой дружа, любы мой дружа, створаны для мяне, як можна, каб я жыла сама, цяпер, калі я знаю іншае жыццё?

О, я знала яшчз іншае жыццё, поўнае якогась рэзкага, працятага тугой і жалем шчасця, што паліла мяне і мучыла, і прымушала заламваць рукі і... біцца, біцца аб зямлю ў дзікім жаданні згінуць, знікнуць з гэтага свету, дзе шчасце і гора так божавольна спляліся...

А потым і шчасце, і гора абарваліся раптам, як рыданне дзіцячае, і пабачыла я цябе.

Бачыла я цябе і раней, але не так яскрава.

А цяпер я пайшла да цябе ўсёй душою, як сплаканае дзіця ідзе ў абдымкі таго, хто яго шкадуе.

I нічога, што не абдымаў ты мяне ніколі. і нічога, што не было паміж намі і думкі пра пацалункі, о, я пайду да цябе з найшчыльнейшых абдымкаў, ад найсаладзейшых пацалункаў! Толькі з табою я не самотная, толькі з табой я не на чужыне. Толькі ты ўмееш ратаваць мяне ад самое сябе. Ўсё, што мяне томіць, ўсё, што мяне мучыць, я знаю, здымеш ты сваёю тонкай трапяткой рукою — яна трымціць, як струна, — ўсё, што азмрочвае мне дупіу, ты прагоніш промнем тваіх іскрыстых вачэй, — ох, у трывалых да жыцця людзей такіх вачэй не бывае!

То вочы з іншай краіны...

Мой дружа, мой дружа, нашто твае лісты так пахнуць, як завялыя ружы?

Мой дружа, мой дружа, чаму ж я не магу, калі так,

сваімі гарачымі слязамі абліць рукі твае, твае рукі, што трымцяць, як струны?

Мой дружа, мой дружа, няўжо я адзінока згіну? О, вазьмі мяне з сабою, і няхай над намі вянуць белыя ружы!

Вазьмі мяне з сабою.

Ты, можа, іншую якую маеш мрою, дзе мяне няма?

0, дарагі мой! Я ствару табе свет, новы свет новай мроі.

Да цябе ж я пайшла з новай мрояй жыцця, для цябе я памерла і ўскрэсла.

Вазьмі мяне з сабою. Я так баюся жыць! Цаною новай маладосці і то не хачу я жыцця.

Вазьмі, вазьмі мяне з сабою, мы пойдзем ціха сярод цэлага лесу мрояў і згубімся памалу ўдалечыні абое.

А на тым месцы, дзе мы былі ў жыцці, няхай ружы вянуць, вянуць і пахнуць, як твае лісты, мой дружа...

Скрозь цемру ў прастор я да цябе прасціраю рукі: вазьмі, вазьмі мяне з сабою, то будзе мой ратунак. О, ратуй мяне, любы!

I хай дагараюць ружовым, чырвоным, белым, блакітным полымем ружы.

 

Ўсё-ўсё пакінуць, к табе птушкай рынуць, Мой ты адзіны, зламаны мой квеце!

Ўсё-ўсё пакінуць, з табою загінуць — Шчасцем было б, о мой згублены свеце!

Стаць над табою і клікнуць да бою Фатум ліхі, што цябе забірае, Вырваць у смерці ці згінуць з табою, 3 намі хай шчасце і гора ўмірае.

16.11.1900

Ах, бачыла, як ты хіліўся долу Пад гнётам крыжа цяжкага свайго, Ты гаварыў: “Я стомлены... дапраўды... Я дужа стомлены... Змагацца мне? Навошта? Я адзінокі і... няма ўжо сілы...” Ты гаварыў так проста і спакойна, У слове штось трымцела, бы сляза, Ды водбліскам сухім гарэлі вочы, — Як і заўсёды... Я стаяла поруч, Hi за руку цябе я ўзяць не смела, Ані схіліцца да твайго аблічча, Ані прыўзыяць цябе... Адно глядзела, Як ты пад крыжам долу ўсё хіліўся... ...I потым доўга на цябе глядзела, Тады, як разлучыліся з табою, Тады, як толькі вобраз твой, мой дружа, Мне уяўляўся у бяссонні ночы,

Ўсё голас твой гучаў: “Я стомлены... дапраўды...” I брала я тады паперы аркуш белы, Хацелася сабраць мне тыя слёзы, Што ў голасе звінелі мпе нябачна. Калісьці так, расказвае легенда, — Хусцінаю святая Вераніка Сабраць хацела слёзы й пот Хрыста.

Ды на хусціне заміж поту й слёз Застаўся вобраз у вянцы цярновым Таі’о, пад крыжам хто, знябыты, ўпаў.

0, кожвы раз, як я збірала слёзы Твае, мой друг, на белую паперу, Ўсё бачыла той цуд я Веранікі... Я мушу ў цуды верыць, любы мой.

18.11.1900

Мажліва, станецца й другое дзіва Евангельскае? Так, бы Магдаліна, Прыйду аддаць апошнюю даніну I той якраз хвілінай, як у смутку Няўцешна буду плакаць, што навекі Ты адышоў, — і раптам стану сведкай, Што ты ўваскрос і ўжо заззяў у славе Жыцця другога і другіх надзей.

I я ўпаду няўцешна на калені, I самі рукі да цябе памкнуцца, Цябе паклічу ўголас... Але ты? Што скажаш ты тады? Ці можа, й ты Мяне пазнаепі і з вясёлай весткай Пашлеш да ўсіх забыўлівых сяброў тых, Што тройчы выракаліся цябе?

I покуль я, не цямячы ад шчасця, Хадзіць паўсюдна буду з добрай весткай, Ты запануеш у краіне славы I на зямлі збудуепі новы рай Дзеля сябе і тых, каго паклічаш.

Ці ж будзе месца там для Магдаліны? Мне ўсё адно, абы збылося дзіва!

18.11.1900

Казала я (ці помніце, мой светлы?): “Каб я магла адказ такі знайсці, Калі памру, — зрабіла б запавет я, Каб з музыкай, мне любай пры жыцці, Мяне хавалі”. — 3 вуснаў як зляцелі Чародкі слоў, вам стала смешна з іх: “Вы б на памінках змусіць мо хацелі I танцаваць прыяцеляў сваіх?”, —

Здавалася б, гамонкі “пахавальнай” У памяці пе варта варушыць... Ды прыгадала я ўсё літаральна, I ажыло штось важнае ў душы.

Мая душа не будзе “са святымі”, He будзе “памяць вечная” па мне, Чужыя песні мне, дзе словы тыя, I гукі-звоны тыя не радней. Калі ўжо час загаласіць наступіць, Паплача музыка і памаўчыць, — I жаль, і смех, і плач, і песня ў купе, Хай лебядзіным спевам прагучыць.

А смутак той, што пасумуе ўранні, Хай вечарам пяройдзе ў весялосць. Вам дзіўна: танцы пасля пахавання? Але ў журбы канец звычайна ёсць.

I што ж, няхай не зрушу я нічога. Сарваўшыся у прорву забыцця, — Каб толькі смерць мая не раніла нікога, Як раніла мяне журба майго жыцця.

Трагедыя

Прыяцельцы Л. СтарыцкайЧарняхоўскай

Чуе рыцар сярод бою, што паранены смяротна і мацней сціскае панцыр, каб спыніць крыві струмені.

3 вежы бачыць прыгажуня, што збялеў яе каханы, што рукою сціснуў грудзі, — да яго слугу паслала.

— Пане рыцару, вас просяць кінуць гэты бой крывавы хоць на нейкую хвіліну, покуль рану перавяжуць.

Там у нас бальзам гаючы, ёсць і мяккія павязкі, бела-свежая пасцелька, —там, на вежы, ўсё гатова.

— Друг слуга! скажы ты дзякуй даме, што цябе паслала, толькі мне не скарыстацца запрашэннем жьіццядайным.

Як бы я хоць на хвіліну зняў з сябе жалезны панцыр, — кроў бы хлынула ракою і сканаў бы я імгненна.

У жыцці бываюць раны, для якіх няма бальзаму, для якіх няма й павязак, апроч панцыра на целе.

— Ох, мой пане, адказ гэты зраніць сэрца шчырай даме. — Калі мае дама сэрца, наймацней яго хай сцісне.

6.06.1901

3 “Асенніх спеваў”

  1. Апошнія кветкі

Ох, раскрыліся кветкі пунсова, Бы не з восені ружы — з вясны, Так трымцяць яны, гэтак палаюць — Прагнуць шчасця ці смерці яны?

He асыпацца ціха пялёсткам, Ружам доўга не жыць, не цвісці: Злосны ўдарыць мароз гэтай ноччу, — Ім ратунку ніяк не знайсці.

I счарнеюць чырвоныя ружы, Як у ранах застыглая кроў... Ох, няхай жа хоць сонца нап’юцца, Покуль хіжы мароз не прыйшоў.

30.1.1902

 

I

У вочы любыя гляджу я з ласкай — ў душы цвітуць святочна цуда-краскі, ў душы і краскі, й зоры залатыя, на вуснах словы, толькі ўсё не тыя, не тыя, што так мрояцца ўсё мне, калі ляжу я ночкай у паўсне.

Тых слоў няма ў зямной ніводнай мове, ды цэлы свет жыве у кожным слове, смяюся й плачу я, трымчу і млею, ды ўголас слоў тых вымавіць не ўмею...

II

0, каб займець багацце струн жывых ды каб зайграць умела я на іх, магутную б на струнах песню грала, няхай бы скарбы ўсе яна сабрала, ўсе скарбы, што ў душы ляжаць на дне, няхай яны таемныя і мне, ды мроіцца іх дар такі каштоўны, як тых жа слоў, уголас невымоўных.

Ill

Калі б над фарбамі я ўладу мела, на палатно наносіла б умела і малявала б шчырым самацветам, як сонейка прачыстае ўсё лета, прагаварылі б гаманкія рукі ўсё, што пе здолелі дамовіць гукі, — і знаў бы ты, што ёсць ў душы маёй... Ох, фарбаў, струн і слоў бракуе ёй... I тое, што цвіце таемна ў ёй вясною, на жаль, памрэ, загіне ўраз са мною.

2.09.1904

Жаночы партрэт

Ты чэсная, так, ты не прадаеш Сваю пяшчоту і красу за грошы, Няшчырых пацалункаў не даеш За грэшныя ласункі, за раскошу.

Ты гордая — ў гняздзечка не ўвайшла, У звітае сяброўскімі рукамі, Цяжкую працу, што сабе ўзяла, Нясеш маўкліва доўгімі гадамі.

Ты добрая, так, церпкіх слоў няма Ў цябе для гэткіх, што “упалі нізка”, Хаця галечу зведала й сама, Хоць і табе была спакуса блізка.

Ты шчырая. Да тых сваё чало Схіляеш нізка, пра такіх згадаўшы, Што прадаюцца: знаеш, як было Ім горка й соладка, ў няволю ўпаўшы.

Бо прадалася й ты. He за дабро, He за ласункі, не за падарункі, А толькі за пяшчотнае цяпло, За словаў слодыч ды за пацалункі...

To ж голад сэрца гнаў цябе за тым, Чые гарэлі вочы маладыя,

Чый смех табе здаваўся залатым, Былі, як гронкі, кучары густыя.

He цела, а душу ты прадала,

Свой дар, свой розум аддала ў няволю, На катаргу навечна аддала, —

I горка й соладка табе да болю.

27.11.1906

Прарок

(3 біблійных матываў)

Я духу ад сэрца сказаў:

“Навошта ты будзіш мяне сярод ночы?

I ціхія вусны нашто развязаў, Даў словы прамовіць прароча?

У сэрцах прывялых не ўспыхне пажар —

Народ тут зусім не змагар...”

I дух мой адказвае мне:

“Ідзі, вартавы, без вагання на варту!

Хоць людзі знямелі ў тваёй старане

Й пашаны з іх мала хто варты,

Ды слава пра іх узляціць да аблок, Бо з іх асяроддзя прарок”.

11.12.1906

3 “Вясны ў Егіпце”

Вестка з поўначы

He, нездарма ён прылятаў, паўночны госць... Я раніцою гляджу: зацягнута імглою наўкола неба, потым стаў

і дожджычак накрапваць злёгку, і халадком дахаты вогкім прыціхлы ветрык заляцеў.

Штось маладзец ахаладзеў!..

Ці не пад густ былі пустыні яго залёты? Ці згадаў сваю каханку й зарыдаў слязою дробнай на чужыне?

Шапоча ў лісці мокрым вецер: “3 тваёй старонкі нездарма прынёс заплаканыя весткі, — прасіла ж вестачкі сама!”

10.04.1910

Эпілог

Хто ў жыцці не зведаў буры, Той не знае кошту сілы I аб тым, які занятак Барацьбой і працай мілы.

Хто ў суровым у бяссіллі He спазнаў журбы-дакукі, Той не знае марнатраўства Вымушанага ўсёй мукі.

Як зайздросціла я людзям, Што не маюць адпачынку, Покуль іх цяжкая стома 3 ног не зваліць на гадзінку!

Дзень і ноч былі на варце, Перапынку бы й не мелі, Дзень і ноч — яны ў рабоце, Рукі й спіна аж нямелі!

Ім здавалася напэўна: He бывае горшай мукі...

Змагары, о каб вы зналі, Што ёсць — роспачныя рукі!

Што за ліха — ляжаць ціха, Бы цяжкі асколак долі, I на ласку здацца буры, Чужой сіле, чужой волі!

Што ж такому засталося?

Толькі думаць ёсць варункі... Змагары, прыміце думы, Больш не маю падарункаў.

15—21.01.1911

 

Хто вам сказаў — слабая я I скораная доляй?

Хіба трымціць рука мая Ці песня й думка кволяць?!

Вы чулі, раз я заВяла Жальбу ды галашэнне, — To ж бура весняя была, He слотны дождж асенні.

А восенню... Што за журба, Ці хто цвіце, ці вяне, Тады і ніцая вярба Златабарвовай стане.

Калі ж суровая зіма Панішчыць фарбы кветак, На іх труне яна сама Рассыпле самацветы.

Ды я пакуль што буду жыць, Бы хваля мора ў цішы, На выгляд мора быццам спіць...*

21.01.1911

*На гэтым верш абрываецца.

3 М Е С Т

Анатоль Вярцінскі У падмурак светлага храма                                                       4

Тарас Шаўчэнка

Запавет............................................ 15

“Раве ды стогне Днепр шырокі...”..... 16

“Упадае вада ў мора...” ....................  17

Думка (Нашто чорныя мне бровы...)  18

“He жаніся ты з багатай...” ...............  20

Маленькай Мар’яне ........................... .         21

“He зайздросці багатаму...”.................           22

“Мінаюць дні, мінаюць ночы...”.......... 23

“Думы мае, мае думы...”...................   25

“Мне ўсё адно...”................................ 26

“He грэе сонца на чужыне...”............. 27

“Калі б сустрэліся мы зноўку...” ........  28

“He прыйшоў гусар з паходу...” .. ..... 29

“He высокую таполю...”...................... 30

“На гародзе, каля броду...” ...............  31

“Пратаптала сцежачку...”.................    32

“He так тыя ворагі...”........................    33

“На Вялікдзень на саломцы...”.......... 34

“Хіба самому напісаць...” .................    35

“Агні гараць, музыка грае...”.............. 38

“Дагэтуль сніцца: пад гарою...”.......... 39

Сон ...................................................  40

Наследаванне 11 псалму.................. 41

“Каб гэта ты, Багдане п’яны...” .........  43

Н. Т. (Велікамучаніца кумка!)............ 44

“Пабраліся з любоўю, ласкай...”........ 46

Малітва............................................. 47

Іван Франко “Дай мне зямля, усёплодная маці...”  51

‘Трыміць, дабрадатны ўжо час надыходзіць...” 52

Супакой........................................... 53

“У мора слёз, падгнётам і журбой...”  54

“Дрэмле свет. I месяц бледны...”...... 55

“Дагараюць паленцы. Гляджу...”...... 56

“Рад бы я, весначка, развесяліцца...” 57

“Твае вочы — нібы мора...”................ 58

“Hi на што не спадзявайся!”............. 59

Эпілог............................................... 61

“Я нелюдзь: каб як заглушыць”........ 62

“О поле, бязмежжа маё снегавое...”  63

“He мінай з пагардаю...”................... 64

“Як на вуліцы спаткаеш...”................ 65

“О, каб знаў я чары...”...................... 66

“Я не бачу цябе...”............................ 68

“Як пачуеш уначы...”........................ 69

“Чаму не смяешся ніколі?”............... 70

“Ў рэчцы лёдам пакрытай...”............ 71

“Яна памерла! Рэхам-бам-бам-бам!” 72

“Песня, мая ты падбітая пташка...”... 74

“Ой ты, дзяўчына, — цвет, водар гаючы!..”     75

“Ах каб жа я быў музыкантам...” .....   76

Першая настаўніца .........................  77

Маёй жонцы..................................... 78

Лясная ідылія (пачатак паэмы)........ 80

Пачатак паэмы “Майсей” ...............    84

На старыя тэмы .............................    87

Лэся Украінка

“Чаму іншы раз, як бяруся за........ справу...”              91

“Скрозь — плач, і стогны, і рыданні...” 92

Сем струн

Do ...............................................  93

Re ...............................................  94

Mi ................................................  95

Fa................................................. 97

Sol................................................ 98

La................................................. 99

Si .................................................  101

3 “Крымскіх згадак”

Залеў............................................

  1. Вахчысарай ...........................
  2. Бахчысарайскі палац ...........

Вечаровы час ...................................

1

1C

11

105

3 “Рамансаў”

  1. Пытанне................................ 106

Адказ .........................................    107

  1. На матыў з Міцкевіча ............ 108

To be or not to be.............................. 110

Разбітая чарка ................................  112

3 “Хвілінаў”

“Вы шчаслівыя, чыстыя зоры...”.... 113

“Твае лісты...” ..................................  114

“Ўсё-ўсё пакінуць...”........................   117

“Ах, бачыла, як ты хіліўся долу...”.... 118

“Мажліва, станецца й другое дзіва...”  120

“Казала я...”..................................... 121

Трагедыя......................................... 122

3 “Асенніх спеваў”

  1. Апошнія кветкі....................... 124

“У вочы любыя гляджу я з ласкай...”  125

О, каб займець багацце струн жывых 125

Калі б над фарбамі я ўладу мела..... 126

Жаночы партрэт............................... 127

Прарок............................................. 129

3 “Вясны ў Егіпце” Вестка з поўначы 130

Эпілог.............................................. 131

“Хто вам сказаў — слабая я...”.......... 133

 

выдаюцца

ISBN 985-6718-58-9

 

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.