ЭСХІЛ
ПРЫКУТЫ ГІРАМЕТЭЙ
САФОКЛ
АНТЫГОНА
ШКОЛЬНАЯ
ЭСХІЛ
ПРЫКУТЫ ПРАМЕТЭЙ
САФОКЛ
АНТЫГОНА
Мінск
Беларускі гуманітарны адукацынна-культурны цэнтр
1993
ББК 84.4 Гр Э 84
УДК 875-93
Пераклад Лявона БАРШЧЭЎСКАГА і Юльяна ДЗЭЙЗІНА
Трагедыя Сафокла «Антыгона» друкуецца з выдання: Софокль. Антыгона: Са старагрэцкае пераклаў Ю.Дрэйзін.— Менск: Дзярж. выд., 1926.— у новай рэдакцыі Л.Баршчэўскага
Прадмова Л.Баршчэўскага
Заўвагі Л.Баршчэўскага і Ю.Дрэйзіна
ISBN 5-86952-013-4
©Прадмова, заўвагі, укладанне. Л.Баршчэўскі, 1993
©Пераклад. Л.Баршчэўскі, 1993
ЭСХІЛ
Прыкуты Праметэй
Пераклад Лявона БАРШЧЭЎСКАГА
A с о 6 ы :
УЛАДА I СІЛА
ГЕФЭСТ
ПРАМЕТЭЙ
ХОР АКІЯНІД
АКІЯН
10, ШАХАВА ДАЧКА
ГЕРМЕС
СТАРАГРЭЦКАЯ ТРАГЕДЫЯ:
ТВОРЧАСЦЬ ЭСХІЛА I САФОКЛА.
Літаратура Старажытнай Грэцыі — самая старадаўняя ў Еўропе і адзіная, якая развівалася самастойна, грунтуючыся не на здабытках і досведзе іншых літаратур, а на фальклоры свайго народа, што ўзбагачаўся матывамі народнай творчасці суседзяў. Гэта сведчыць пра яе ўнікальнасць і першаснасць у фарміраванні чалавечай духоўнасці.
У старагрэцкай літаратуры ўзніклі і найважнейшыя жанры — эпас, лірыка, трагедыя, камедыя, ода, прыгодніцкі (авантурны) раман і інш., якія знайшлі сваё сталае месца ў навейшых літаратурах.
Засваенне, асэнсаванне сапраўдных здабыткаў старагрэцкай літаратуры іншымі народамі пачалося з часоў Старажытнага Рыма і, напэўна, не спыніцца ніколі. Бярэ ўдзел у гэтым асэнсаванні і беларуская кулыура. У літаратуры нашага народа пачатак гэтаму быў пакладзены М. Багдановічам, пазней яго традыцыю падоўжылі М. Танк, Ул. Караткевіч ды інш. Нажаль, практыка перакладу твораў старагрэцкай літаратуры на беларускую мову яшчэ не надта багатая. У 20-я — пачатку 30-х гадоў гэтую дзялянку актыўна ўрабляў Юльян Дрэйзін (1879—1942). Ёсць сведчанні, што ён цалкам пераклаў ка беларускую мову трагедыі «Эдып-цар» Сафокла і «Вакханкі» Эўрыпіда, камедыю Арыстафана «Лісістрата», значную частку гамераўскіх «Іліяды» і «Адысеі»... Але ў трагічныя для беларускай культуры гады сталінскага генацыду і другой сусветнай вайны рукапісы Дрэйзіна згубіліся, а да нас дайшлі толькі выдадзеная асобнай кніжкай «Антыгона» Сафокла (Менск, 1926) ды ўрывак з песні шостай «Іліяды».
Вядомыя сёння таксама пераклады ўрыўкаў з гамераўскага эпасу, выкананыя Браніславам Тарашкевічам і Анатолем Клышкам.
Грэцкая трагедыя стала тым жанрам, у якім, бадай, найбольш поўна 1 цэласна адлюсгравалася духоўнае жыццё Старажытнай Грэцыі. Як вядома, драматычныя жанры старагрэцкай літаратуры ўзніклі ў выніку ўдасканальвання абрадаў святкавання ў гонар Дыяніса, бога прыроды. 3 хору, які спяваў яму песні ўсхвалення (дыфірамбы), паступова вылучыўся запеўца — Карыфей. Паміж хорам і Карыфеем адбываліся дыялогі; пасля з’явіліся першы, другі і трэці акторы — і гэтак харавы спеў (кантата) ператварыўся ў драматычны твор1.
Назву «трагедыя» таксама трэба звязваць з Дыянісам, якога ўсюды суправаджалі казланогія істоты — сатыры. Ад слоў *трагас* (казёл) і «одэ» (спеў) якраз і пахрдзіць слова «трагедыя». Важную ролю ў кожнай трагедыі выконваў хор. Ён з’яўляўся на сцэне (архестры) звычайна пасля акторскага пралогу: гэтая частка трагедыі носіць назву парад. Парад 1 стасімы (наступныя выхады хору) складаліся з вытрыманых у розных формах і рытмах строф, антыстроф і эподаў. За апошнім стасімам ішоў
’Гл.: НЛапндус. Антнчная лятература (Нсторня зарубежной лнтературы) — Мн., 1986.— С.32—33.
эксад, заключны эпізод, пад час якога і акторы, 1 хор пакідалі архестру. Важную ролю ў трагедыі мелі камосы — жалобныя спевы актора і хору. Усе драматычныя творы характарызуюцца адзінствам месца і адзінствам часу (прынцып паэтыкі класіцызму).
Звестак пра жыццё бацькі старажытнагрэцкай трагедыі Эсхіла (525 —456 гг. да н.э.) захавалася небагата. Вядома, што нарадзіўся ён у Элеўсіне 1 паходзіў са знатнага роду землеўладальнікаў. Ужо ў сталым узросце Эсхіл браў удзел у гістарычных бітвах грэкаў супраць персідскіх войскаў Дарыя і Ксеркса. Гэтыя падзеі былі выкарыстаныя ім у трагедыі «Персы» (472 г. да н.э.). Яшчэ раней Эсхіл напісаў трагедыю «Прасіцелькі», дзе, як і ў пазнейшых сваіх трагедыях — «Сямёра супраць Фіваў», «Прыкуты Праметэй», трылогіі «Арэстэя»,— адлюстраваў найважнейшыя маральныя і палітычныя праблемы сучаснага яму грамадства. Глыбокае спачуванне пакутам асобы, непрыняцце несправядлівасці, гвалту характэрныя для напісанай пасля 467 года да н.э. трагедыі Эсхіла «Прыкуты Праметэй». Чалавекалюбства, змаганне супраць тыранскае псіхалогіі робяць постаць галоўнага героя твора Праметэя адметнаю. Цывілізацыя павінна запанаваць над варварствам, пакуты дзеля дабра і справядлівасці не могуць быць вечныя — у гэтым галоўны пафас твора.
Вобраз Праметэя ў разуменні Эсхіла блізкі сённяшняму чытачу не толькі тым, што ў ім увасобленыя вечныя маральныя каштоўнасці чалавека. Адказнасць асобы за аднойчы прынятае ёю рашэнне — тая якасць, што не заўсёды і не ў кожным выхоўваецца проста ды лёгка.
Эсхілаў малодшы сучаснік Сафокл (496—406 гг. да н.э.) ствараў свае трагедыі ў эпоху росквіту Афінскай дэмакратычнай дзяржавы, у гэтак званы «Перыклаў век». Родным кутом Сафокла быў Калон каля Афінаў. Атрымаўшы традыцыйную гімнастычную і музычную адукацыю, Сафокл не раз здабываў перамогі ў гэтых мастацтвах. Праводзіліся тады і спаборніцтвы аўтараў трагедый. I калі ў 468 годзе да н.э. Сафокл першы раз узяў удзел у такім спаборніцтве, ён перамог самога Эсхіла. Усяго за сваё жыццё Сафокл напісаў 123 п’есы, але да нас дайшлі цалкам толькі сем: «Аякс», «Антыгона», «Эдып-цар», «Трахінянкі», «Электра», «Філактэт» і «Эдып у Калоне».
Трагедыя «Антыгона» (каля 442 г. да н.э.) належыць да шэдэўраў сусветнай літаратуры. Сюжэтна яна як бы працягвае трагедыю Эсхіла «Сямёра супраць Фіваў»; адгалінаванні яе сюжэту выкарыстаныя Сафоклам і ў яго пазнейшых творах «Эдып-цар» і «Эдып у Калоне». У «Антыгоне» вельмі выразна выяўляецца традыцыйны ў антычнай трагедыі матыў, калі суровае наканаванне дзейнічае неадхільна, вызначаючы хаду падзей 1 ўчынкі герояў. 3 рухаў чалавечай душы Сафокл выводзіць непазбежную гібель, вызначаную апроч таго воляю багоў. Тут вельмі велічна, у чыстых рысах увасабляецца драматычны канфлікт унутранага і знешняга абавязку. Галоўная гераіня Антыгона лічыць за лепшае загінуць, чым жыць, усведамляючы сваё маральнае прыніжэнне. Сафокл надае выразныя індывідуальныя рысы і іншым героям трагедыі. Менавіта характары людзей (Антыгоны, Крэонта, Гемана, Эўрыдыкі, Ісмэны) рухаюць дзеянне трагедыі, ствараюць небывалую драматычную напружанасць.
Творчасць двух выдатных майстроў старагрэцкай трагедыі Эсхіла і Сафокла займае пачэснае месца ў гісторыі сусветнай драматургіі. Манументальныя мастацкія вобразы, прадуманая сюжэтная аснова, лагічна пабудаванае дзеянне гэтых твораў робяць іх аўтараў вельмі блізкімі да нас, людзей канца дваццатага стагоддзя.
ЛЯВОН БАРШЧЭЎСКІ, кандыдат філалагічных навук.
ПРАЛОГ
У л а д a
Ну вось, ужо мы на краі зямлі, У Скіфіі далёкай і пустэльнай.
I тут цяпер павінен ты, Гефэсце, Загад бацькоўскі выканаць: да скалаў Вось гэтага злачынцу прыкаваць Жалезным, непарыўным ланцугом. Украўшы кветку яркую тваю — агонь — Людзям смяротным ён аддаў яго. Багі за гэта і павінны пакараць Яго, каб шанаваў Зевеса ўладу I каб ахвяр смяротным не рабіў.
Г е ф э с т
О Ўлада моцная! Ўжо ж выканана воля Зевесава — і што вам да таго? Ды як змагу я роднага мне бога Да скал, на здзекі бураў, прыкаваць?
I ўсё-ткі я наважыцца павінен:
He выканаць загад бацькоўскі — страшна! Ты, сын харобры асцярожлівай Феміды, Цябе я мушу, супраць нашай з табой волі. Прыкуць жалезам да скалы самотнай;
Людзей ні чуць, ні бачыць ты не зможаш: Павяне скура пад спякотным сонцам, Табе на радасць ноч намётам зорным Святло акрые; неўзабаве ж сонца Ізноў асушыць росную дзянніцу;
Боль катавання будзе несупыннай;
А збаўца твой яшчэ не нарадзіўся — Вось плён тваёй любові да людзей. Сам богам будучы, багам ты не патрафіў I даў смяротным годнасці звыш меры; Праз гэта будзеш пільнаваць скалу, Стаяць вось так, без сну і без спачыну.
I ўздыхі, й крыкі будуць без карысці — Зевес няўмольны і бязлітасны: заўжды Караюць новыя багі сурова.
У л а д a
Чаго ж чакаеш, скардзішся дарэмна.
I зненавіджанага ўсімі бога, Які агонь украў, не ненавідзіш?
Г е ф э с т
Вялікая ў сваяцтва й дружбы моц.
У л а д a
Што ж, гэта праўда. Толькі ці ж бацькоўскі Загад парушыць — не страшней нашмат?
Г е ф э с т
Шмат дзёрзкасці бязлітаснай ты маеш.
У л а д a
Па ім табе няма чаго тут плакаць: Дарэмна выйсця не шукай яму.
Г е ф э с т
Як рамяство сваё я ненавіджу!
У л а д a
Навошта кажаш гэтак на яго?
Папраўдзе, не яно тут вінавата.
Г е ф э с т
Няхай бы нехта іншы ім валодаў!
У л а д a
Усё ў руках багоў, але ж распараджацца Сабой не могуць. Толькі Зеўс адзін свабодны.
Г е ф э с т
Я гэта ведаю й спрачацца тут не буду.
У л а д a
Дык паспяшайся ланцугі накласці:
Бо ўгледзіць бацька наш, што ты марудзіш!
Г е ф э с т
Вось кайданы гатовыя — на рукі.
У л а д a
Накладвай іх ужо: як наймацней Бі молатам і да скалы прыкоўвай.
Г е ф э с т
Прыкоўваю... усё раблю старанна.
У л а д a
Яшчэ мацней, каб дзе не адляцела:
Ён выкруціцца здольны ды ўцячы.
Г е ф э с т
Прыкута гэтая рука надзейна.
У л а д a
Цяпер прыкуй другую — каб ён ведаў, Што ён, хітрун, дурнейшы ўсё ж за Зеўса!
Г е ф э с т
Папрок зрабіць мне можа Праметэй адзін...
У л а д a
Жалезны цвік, бязлітасны і гостры, Цяпер у грудзі загані яму.
Г е ф э с т
О Прамгтэй, мне ад пакут тваіх балюча!
У л а д a
Ты зноў марудзіш? 1 па ворагах Зевесавых ты плачаш? Пашкадуеш!
Г е ф э с т
Ты бачыш тое, што вачам нясцерпна...
У л а д a
Заслужанае пакаранне бачу я —
Мацней зацягвай ланцугі на сцёгнах!
Г е ф э с т
Я ведаю, што я рабіць павінен — Загады тут залішнія твае.
У л а д a
Mae загады, воклічы — якраз да месца:
Ніжэй спусціся, пад каленьмі папрыкоўвай!
Г е ф э с т
Ну, я зрабіў усё без доўтай цяганіны.
У л а д a
Там, каля пятак, кайданы ўмацуй: Тваю суддзя суровы спраўдзіць працу.
Г е ф э с т
Твой голас гэткі самы, як твой выглад!
У л а д a
Будзь болып лагодны, бо табе ж вядома, Што мне наканаваная няўмольнасЦь!
Г е ф э с т
Прыкуты добра ён — хадзем адсюль.
У л а д a
Будзь поўны пыхі зараз, выкрадай Багам належнае і аддавай смяротным! Хто з іх ратунак дасць табе — паглядзім. He, Праметэй1 — імя не для цябе: Празорлівы — не ты; але якраз такога Табе бракуе, каб адолець гора.
Праметэй
О ты, Эфір, пасланы богам; вы, 0 хуткакрылыя вятры ды рэкі, Ды хваляў смех нязлічаных марскіх, Ды маці існага — Зямля, ды сонца кола Відушчае, я ў сведкі клічу вас: Зірніце, ад багоў што церпіць бог! Паглядзіце, у якіх
Мушу я пакутах праводзіць жыццё Безліч доўгіх гадоў!
Ганебныя мне начапіў кайданы Новы цар шанаваных, слынных багоў. Бяда! I я плачу аб гэтай бядзе
I аб будучых бедах — ды дзе, дзе ж мяжа Пакут маіх гэтых бясконцых?
Ды што я тут кажу? Бо я ж і сам Прадбачыў будучыню гэтую, й няма Нічога нечаканага тут, зрэшты.
Я мушу лёгка гэта ўсё стрываць, Бо неабходнасці не пераможаш. Ды цяжка і маўчаць, і гаварыць Пра долю пра сваю. Бо я ж, няшчасны, Пакутую за тое, што смяротным Зрабіў дабро, агонь украў ім боскі, Схаваўшы ў чарацінцы, і людзям Павадыром зрабіўся ён. Ва ўсіх
Мастацівах — дапамогай неацэннай... За гэтае злачынства кара мне,
I вось — вішу я ў кайданах пад небам... О!.. О!.. О!
0 што за гукі! Што за водар гэта Дзівосны? Ці то бог, ці то герой, Ці то смяротны да скалы далёкай Прыйшоў, каб сведкам быць пакут маіх? Вы на прыкутага зірніце бога, На якога нянавісць Зевес скіраваў — 3 усімі багамі, што ў доме яго — За такую маю любоў да людзей.
Ах, што там за шум недзе зблізку чуцён Ад тых птушак імклівых! Эфір загудзеў Пад ударамі крыл, што лунаюць. Мяне Палохае ўсё, што дзеецца тут...
ПАРАД
3 боку мора ў крылатай калясніцы з’яўляецца хор Акіянід
X 0 р
Страфа першая
He бойся, бо гэта сябры твае прыляцелі На крылах імклівых, шпаркіх.
Мальбу дачок наш бацька пачуўшы, Нам ляцець сюды дазволіў — I вятры нас так хутка прынеслі.
Грукат молата ў глыб марскіх пячор данёсся;
I мы, адкінуўшы сорам, Ледзьве не голыя зусім, У калясніцы памчаліся сюды.
Праметэй
Бяда! Бяда!
Дзеці плоднай Тэфіды2, якую яна Нарадзіла калісьці Акіяну, што Амывае зямлю ўсю патокамі водаў! Паглядзіце, якія на мне ланцугі. Як да скал я прыкуты, Якую няспынна нясу я Незайздросную службу!
X 0 р
Антыстрафа першая
О Праметэй, мы ўсё добра бачым: Кінуўся нам змрок у вочы, Іх слязьмі напоўніў раптам!.. Бачым, як гібееш ты на скале I даходзіш, прыкаваны
Ганьбай ланцугоў праклятых!..
Пры стырне тым на Алімпе Новыя стаяць уладцы... I па-новаму ўсімі багамі Ўжо кіруе Зеўс адзін... Каго ён баяўся — ўсіх нішчыць.
Праметэй
Няхай бы мяне пад зямлю, ў Аід, Схаваў ён, хай кінуў бы ў Тартар глухі, Няхай бы ў астрог ён кінуў мяне, Дзе морак над мерцвякамі!
Нікога тады, ні багоў, ні людзей, Усцешыць няшчасце маё не змагло б. Бо я ж тут прыкуты, каб мною вятры Гуляліся й вораг цешыўся.
X о р
С траф а другая Каму так хочацца з багоў Уцехі ад тваёй бяды, I хто не падзяляе з іх Тваіх пакут, апроч Зевеса аднаго? Дзікі і ўпарты, ёк дзяцей Злоснз Уранавых3 душыць;
Ён прыціхне толькі калі даніну
Жорстакасці аддасць ці калі нехта скіне яго.
Праметэй
Я сёння пакуты цярплю ў кайданах, Ды час праміне, і галоўны з багоў Папросіць мяне, каб выкраў яму Я новую змову, што трон адбярэ Ў яго і дзяржаву навечна. , Ды будзе дарма ён мяне спакушаць Сваім красамоўствам; пагрозы яго Любыя дарэмйымі будуць, бо я He выдам таемнае справы, пакуль
Вось гэтыя ціснуць мяне кайданы, Пакуль за ганебны мой гэты палон Ён не заплаціць!
X о р
Антыстрафа другая Усё ранейшая ўпартасць твая! Скарыцца не хочацца табе. Цяжкай нядоляй прыгнутаму! Язык не хочаш прытрымаць хоць трохі; Жах нам сэрцы працінае — Жах за цябе, зразумей нас.
Вусцішна робіцца нам, бо не бачым канца тваіх пакут!
Непахіснае сэрца мае ён, Кронам народжаны.
Праметэй
Я ведаю, што суровы ён, Што лічыць законам толькі слова сваё; Ды час надыдзе — і ён палагоднее вельмі, Суцішыцца злосць:
Сам ён тады заспяшаеода насустрач мне — Свайму паплечніку-сябру.
ДЗЕЯ ПЕРШАЯ
X о р
Ты шчыра, не хаваючы, ўсё раскажы, У чым ты Зеўсам выкрыты, й за што Цябе карае ганьбай, болем ён? Скажы — калі табе не цяжка гаварыць.
Праметэй
Вядома, гаварыць балюча мне, Дый не лягчэй — маўчаць. А што тут зробіш? Калі род бессмяротных запаліўся злосцю I ўжо між імі пачынаўся буйт;
Калі адны хацелі скінуць Крона4, Каб валадарыў Зеўс, а іншыя, Наадварот, імкнуліся да ўлады Яго не дапусціць — я ў гэты час Даваў сынам Зямлі й Нябёс, тытанам, Патрэбныя парады, а не змог Пераканаць іх. Поўныя адвагі,
Яны без хітрасцей запанаваць Хацелі сілаю адной сваёю. А мне ж прадказвала не раз матуля, Зямля-Феміда5 (шмат імёнаў ёсць У мацеры-багіні), што ў канцы Змагання будзе, што зусім не сіла, А толькі хітрасць пераможа ў барацьбе. Калі ж засцерагаў я іх, яны Ў мой бок і не глядзелі нават. Таму я вырашыў, што лепш за ўсё Мне маці падтрымаць і за Зевеса Пайсці ў той барацьбе, што пачалася. Маім парадам дзякуючы, Тартар Прадбачліва схаваў старога Крона 3 паплечнікамі ў чорнай апраметнай. I цар багоў за гэты мой учынак Адпомсціў мне суровым пакараннем. Тыраны ўсе хварэюць на хваробу — Злачынна кожнаму ні ў чым не давяраць. А на пытанне вашае, у чым прычына Пакут маіх, я адкажу вам ясна.
Як толькі бацькавым ён тронам заўладаў, Пачаў адразу ўладу размяркоўваць Ды пашаноты ўсякія сярод тых новых Багоў. А пра гаротны просты люд Зусім забыўся; болып таго, надумаў Род чалавечы звесці ўшчэнт і новы Панасаджаць. I тут не заступіўся Ніхто за люд смяротны: толькі я адзін Наважыўся ды вызваліў людзей Ад іхняй долі — згінуць з ласкі Зеўса, Сысці ў Аід. За гэта і цярплю Пакуты гэткія, што страшна бачыць, А іх стрываць нашмат яшчэ цяжэй. Пашкадаваўшы так смяротных, я Спагады не спазнаў. Вось так сурова Расправу учыніў мне цар багоў... Mae пакуты Зеўса толькі ганьбяць!
X о р
Той мае сэрца цвёрдае і з каменя Ён сам — калі пакут тваіх не падзяляе. 0 Праметэй! Каб іх зусім не бачыць! А так — сціскаецца ад болю сэрца.
Праметэй
Вядома, ўсе сябры мне спачуваюць.
X о р
Ці не зрабіў ты больш, чым расказаў нам?
Праметэй
Я навучыў людзей сваёй не прагнуць смерці.
X о р
Якія лекі даў ты ім на безнадзейнасць?
Праметэй
Я пасяліў надзею ў іх сляпую.
X о р
Ты даў людзям сапраўдную каштоўнасць!
Праметэй
Яшчэ святы агонь ім падарыў.
X о р
Смяротныя ўжо маюць гэты скарб?
Праметэй
Але. Сяму-таму ён іх навучыць.
X о р
Дык значыць, Зеўс за тое чыніць здзек
3 цябе, і жорсгкасць гэта не слабее.
А ты канца сваіх пакут не бачыш?
Праметэй
He. Толькі калі ён таго захоча.
X о р
Захоча? Спадзяешся ты? He адчуваеш Сваёй памылкі? Ды табе яе тлумачыць Мне цяжка, а табе — балюча слухаць. Пакінем гэта. Пашукай ратунку лепей!
Праметэй
Таму, хто не спазнаў пакут вось гэткіх, Даваць парады й угаворваць лёгка!
Але ж пра ўсё я ведаў, і свядома
Зрабіў памылку, саграшыў: я прызнаюся!
Людзям дапамагаючы, сябе я нішчыў.
Вядома, не ўяўляў я, што аднойчы
Даходзіць буду, да скалы ў пусгэльні Далёкай і бязлюднай прыкаваны. Ды вы не плачце аб маіх пакутах; А лепш сыдзіце ўніз, каб там пачуць Пра лёс, які наканаваны мне — Вы ўсё спазнаеце там да канца. He адмаўляйцеся — і мне паспачувайце! На жаль, бяда вакол усіх кружляе I пагражае кожнаму на свеце.
X о р
3 ахвотай мы покліч успрымем твой, 0 Праметэй! I лёгенька-порстка Зляцім з калясніцы хуткакрылай; Паветра пакінем святое, дзе птушкі Лунаюць; на камяністую глебу Мы сыдзем, каб твой аповяд пачуць Пра ўсе няшчасці твае.
З’яўляецца Акіян на скрыдлатым кані.
А к і я н
Я прыйшоў — і за мной доўгі шлях — К табе, Праметэй, Прыйшоў сюды сам, без прынукі зусім, Кіруючы птушкай крылатай сваёй... I ведай, што я спачуваю бядзе Тваёй, дый свяцтва змушае мяне6... Ну і, апроч таго, Сваякоў я не маю, якіх бы я мог Шанаваць, як цябе.
Што гэта ўсё праўда, ты ўведаеш сам. I спазнаеш ты, што гэта ўсё — праўда, Я хлусні не магу цярпець. Ты мне скажы: Як магу я табе памагчы? Бо Акіян Застанецца табе шчырым сябрам заўжды!
Праметэй
Ды што такое? Вось і ты прыходзіш, Каб сведкам быць пакут маіх! Ды як Паток наважыўся пакінуць ты, Які названы тваім імем, ды пячоры, Схаваныя між скал — каб на зямлю Жалезародную прыйсці? Ты хочаш Паспачуваць маёй гаротнай долі?
Ну што ж, глядзі ды спачувай таму, Як Зеўсавага сябра, што яму здабыць Уладу дапамог, цяпер катуе Бязлітасна і жорстка слаўны Зеўс.
А к і я н
Мне, Праметэй, відно ўсё. Я параіць Хачу табе найлепшага — хоць ты і сам Разумны: лепш сябе спазнай ды іншым Зрабіся! Бо сярод багоў цяпер Кіруе новы бог. Хоць ён высока ў небе — Ды калі ўчуе дзёрзкія твае прамовы, Забавай боль цяперашні падасца Табе! Няшчасны, ты на злосць забудзься: Падумай лепш, як дараванне заслужыць! Магчыма, і дурной табе здаецца Мая парада, толькі, Праметэй, Ты ж бачыш, што выходзіць з тых размоваў Нястрыманых. Скарыцца ты не можаш I хочаш больш пакут да тых, што маеш. Паслухайся маёй парады і не лезь Упарта ў бойку. Бо ты ж бачыш сам: Уладу мае жорсткі ды няўмольны цар. А я пайду. I паспрабую, як змагу, Цябе ад страшных выбавіць пакут.
Ты ж — лепш маўчы, не гавары залішне: Хіба ж не ведаеш — такі мудрэц — Што б’юць усіх, хто шмат вядзе размоў?
Праметэй
Ты выйшаў лёпка з гэтае бяды — Зайздрошчу — хоць і ты ў тым браў удзел. Ды супакойся ўжо, турботы кінь свае: Яго не ўмоліш ты. Да просьбаў ён глухі — Глядзі, самому каб не трапіць у бяду.
А к і я н
Ты іншым лепшыя парады, чым сабе, Даеш. Пра тое твае ўчынкі сведчаць. Але ж мяне не стрымлівай: я веру, Што будзе літасцівы Зеўс і ўсё ж Твае пакуты доўжыцца не будуць.
Праметэй
Табе за гэта дзякуй. I заўжды За намаганні буду ўдзячны я табе.
А толькі з намаганняў я тваіх Карысці не чакаю — хоць На гэта сілы ўсе ты й аддасі. Лепш супакойся — і спакойна адыдзі. Напраўду, цяжка мне. Але праз гэта Рабіць бяды ўсё ж іншым не хачу. Мяне і так нясцерпна мучыць лёс Атланта-брата, што трымае слуп Зямлі й нябёс — агромністы цяжар. I калі бачу я дзіця зямлі таксама, Што там жыло ў пячорах кілікійскіх — Пачвару стогаловую, Тыфона — Як быў ён пераможаны, я спачуваю! Супроць багоў паўстаў ён: з сотні пашчаў Шыпенне чулася і свіст жахлівы, Быў у вачах агонь Гаргоны7 страшны. Ды Зеўсава няўмольная страла — Маланка вострая — яго дагнала I ў сэрца трапіла дакладна — і тады Была ў ім знішчана ўся ўпартасць, сіла. Цяпер, нямоглы ўжо, ляжыць Тыфон, Прыціснуты падножжам Этны8, і Гефэст Куе жалеза на грудзях ягоных, Непадалёк ад вузкае пратокі. Адтуль раз-пораз вогненныя рэкі Раптоўна вырываюцца — і затапляюць Прыгожыя і плодныя абшары Сіцыліі — і анікому не схавацца Ад лютасці Тыфонавай, хоць ён калісьці Быў знішчаны Зевесавай стралою.
Ды ты дасведчаны ў жыцці. Няма патрэбы Цябе вучыць мне. I пра свой ратунак Ты патурбуйся так, як разумееш.
Я ж буду да канца трываць, пакуль Зевес Злосць не адолее сваю ды ўпартасць.
А к і я н
Ці ж ты не ведаеш, о Праметэй, што злосць Вылечваецца словамі найлепей?
Праметэй
Вядома ж — калі сзрца памякчэе, Ды не гамуецца праз сілу гнеў.
А к і я н
Ды ў чым жа рызыка, мне адкажы, Як спрабаваць утаймаваць яго?..
Праметэй
To марнаванне часу і бяздумнасць!
А к і я н
Дай на хваробу тую захварэць мне; Разумнаму мець славу дурня — добра!
Праметэй
Тваю памылку за маю палічаць.
А к і я н
Дык значыць, мне ў палац вяртацца трэба?
Праметэй
Тым спачуваннем ворага набудзеш...
А к і я н
Каго? Таго, хто ў небе валадарыць?
Праметэй
Яго ўзлаваць ацерагайся ўсё-ткі!
А к і я н
Твая бяда напраўду мне навука.
Праметэй
Яго не забывай ды паспяшайся!
А к і я н
Я адлятаю ўжо: не трэба падганяць. Там у эфіры мне паказвае дарогу Лятун чатырохногі мой: ён рады У родным стойле адпачыць нарЭшце.
Акіян адлятае.
СТАСІМ ПЕРШЫ
X о р
Страфа першая
Мы аб тваёй цяжкай долі плачам, Праметэй, Бягуць з нашых вачэй слёзы ручаямі, Сцякаюць з нашых бледных шчок —
Ад іх — вільготныя сляды. Уладу цяпер мае Зеўс, I жорстка ён уладарыць: Шанаваным колісь багам Дзідай пагражае ён.
Антыстрафа першая
Стогны паўсюды навокал чутны — так плачуць Па тваёй колішняй былой славе I па братах, моцных калісь.
Усе народы, што жывуць, Маюць котлішча сваё На землях Азіі святой, Спачуваюць лёсу твайму; Твой боль — таксама іх боль.
С т рафа другая I плачуць дочкі Калхіды ўсе, Якім і ў бітвах не боязна; Плямёны скіфскія на краі Зямлі далёкім, абапал Вод Міятыйскіх9, таксама плачуць. Антыстрафа другая I Арыі’0 люд ваяўнічы, 3 каўказскіх схілаў люд, Што з крыкам на бітвы ідзе, Дзіды маючы вострыя — Плача таксама ён.
Страфа трэцяя
Бачылі мы ў гэткім няшчасці толькі Аднойчы іншага бога, Атланта: як гэты Тытан падставіў Спіну сваю пад цяжар невыносны — скляпенне Неба, й трымае так яго; вось лёс, варты спачування!
Антыстрафа трэцяя Марскія хвалі шумяць і скавычуць; чорныя Нетры ўсе Аідавы, і стогнуць патокі рэк Пра гэта, прарваўшыся з безлічы светлых Крыніц.
ДЗЕЯ ДРУГАЯ
Праметэй
Няма зусім ніякай пахвальбы Ў маім маўчанні. Так балюча мне, Як прыніжэнне бачу я сваё. Бо гэта ж я, не іншы хто, багам Цяперашнім пашану, ўладу даў! Пра гэта, зрэшты, не хачу казаць — Усё вядома вам і так. Вы лепш Паслухайце, што за бяда ў людзей. Наважыўся я кемлівасць у іх I розум абудзіць: пра гэта не таму Кажу я, каб ім неяк дапячы — А каб вы ўцямілі, што добры я да іх. Ды, вочы маючы, не бачылі яны, Ды, вушы маючы, не чулі, і Да ценяў сноў падобныя былі, He цемячы нічога ўсё жыццё Яны дамоў з камення, поўных сонца, He будавалі й не маглі цяслярыць. А ў сутарэннях, нібы мурашы, Жылі, зусім без дзённага святла. He ведалі прыкмет, калі зіма Або вясна надыдзе, з кветкамі, Або, з пладамі, лета — ў іх Пра гэта не было ўяўлення, аж Пакуль'пра зоркі, руху сонца сэнс Я ім не расказаў; пакуль яшчэ Навуку лічбаў — самую галоўную — Я не прыдумаў для людзей; пакуль Як літары • складаюцца ў склады — Мастацтву гэтаму, падмурку памяці — Я іх не навучыў. Быў першы я, Хто да ярма скаціну прывучыў, Да хамута і да сядла — жывёлаў, Каб у цяжкой рабоце чалавеку Крыху дапамагчы. Пазапрагаў Я коней паслухмяных у вазы — Багацця прыгажосць ды бляск. To я ж I ветразі льняныя ўсталяваў
На караблях — іх выправіў у моры.—
Вось колькі я, гаротны, для людзей Усякага прыдумаў. Каб цяпер Прыдумаць як ратунак ад пакут.
X о р
Пад катаваннямі ганебнымі ўжо дух Твой аслабеў — так кепскі лекар, захварэўшы сам, Слабее. Сіл не маеш лекаў ты знайсці, Якія б для цябе гаючымі былі.
Праметэй
Паслухай да канца і ацаніць ты здолееш, Якім умельствам я смяротных навучыў. Галоўнае і, пэўна найважнейшае: Даўней ратунку ад хваробаў не было — Hi зёлак, ні пітва, ні мазяў, ні прыпарак; Без лекаў проста паміралі людзі, Пакуль я сумесяў ім розных не нараіў — Каб боль паслабіць. Шмат ім усялякіх Гаданняў, варажбы, прыкметаў падказаў. I сны, якія спраўдзяцца, Якія не — іх вызначыў таксама я. Я растлумачыў сэнс прыкмет, якія Патрэбна ведаць, як збіраешся ў дарогу. Палёты птахаў з кіпцямі дакладна Я вызначыў: калі дабра чакаць Ад іх, калі ж — няшчасця, як яны Жывуць; як варагуюць між сабой, Як чарадой лятаюць, як кахаюцца I што за колер маюць, што за гладкасць. Усім людзям я растлумачыў знакі Агню, што ім былі незразумелыя.
А хто наважыцца сказаць яшчэ, Што за мяне раней людзям адкрыў, Якія ў нетрах дзе багацці ёсць: Жалеза, срэбра, золата ды медзь?..— Ніхто не скажа, калі ён не выхваляка! Багацце ў нетрах — золата і срэбра, Жалеза, медзь — хто скажа, што пра іх Хтось ведаў да мяне? Хіба што нейкі хлус. Таму адна ёсць праўда на зямлі: Усе умельствы — Праметэеў дар.
X о р
Ты надта пра людзей цяпер не дбай — Падумай лепей пра бяду сваю.
Мы верым: дзень надыдзе і палон
Твой скончыцца, і будзеш моцны ты, як Зеўс.
Праметэй
He вызначаны час яшчэ на гэта
Ўсямоцным лёсам. Вытрываць я мушу
Пакут і болю досыць, перш чым прыйдзе воля.
Стаіць нашмат вышэй за розум неабходнасць.
X о р
Хто ж вызначае меру неабходнасці?
Праметэй
Тры Мойры11 ды Эрыніі12, што анічога He забываюць.
X о р
Ці ж за іх слабейшы Зеўс?
Праметэй
Ад лёсу ад свайго ён не ўцячэ.
X о р
Ці ж то не лёс яго — ўладарыць вечна?
Праметэй
Болып не настойвай і пра гэта не пытайся.
X о р
Дык гэта нешта страшнае — што ты хаваеш?
Праметэй
He будзем гаварыць пра гэта: не наспела Яшчэ пара. Мне трэба таямніцу Захоўваць пільна, бо ад гэтага залежыць Ратунак мой ад кайданоў і ад пакут.
СТАСІМ ДРУГІ
X о р
Страфа першая Хай нас не цісне ўладай Зеўс, што над светам валадарыць усім:
Мы не стомімся ніколі на свеце дарамі Багоў ушаноўваць — мяса цяляці класці, Дзе бацькі Акіяна паток шуміць няспынна, вечна. I абяцанняў назад мы не возьмем, I не будзем пустога казаць;
Ды ў сэрцах нашых сціпла хай мудрасць укараніцца.
Антыстрафа першая
На гэта старая мудрасць кажа:
Жыццё тваё існуе, каб ведаць радасць
Ды поўніць сэрца — бо вечна ты жывеш — Светлымі ўцехамі, надзеямі добрымі.
Ды кроў халадзее ў нас, бо ж бачым мы, як Тысяча боляў істоту тваю працінае.
Зеўса не баючыся, Ты ўпарта выказваеш, Праметэй, павагі Болып да людзей, чым трэба.
С т раф а другая
Што ўзяць з людзей? — Зірні:
Ці могуць яны за тваю аддзячыць любоў, Хіба ж паратунак табе прынясуць?
Ці ж ты не бачыў бясплённых, Дарэмных высілкаў, пусгых памкненняў Гэтай санлівай пароды?
Ніколі не здолеюць іх задумы Парушыць наканаванае Зеўсам.
Антыстрафа другая
Гэтае зведалі нашы сэрцы, Цябе й пакуты бачачы твае, Праметэй. Ах! Ды не тую песню спявалі мы, У шлюбным пакоі ды ва ўмывальні нявесгы, Калі ты нашу сястру Гесіёну Узяў сабе за багаты пасаг, Жонкай зрабіў, прывёўшы з пячор Акіянавых.
ДЗЕЯ ТРЭЦЯЯ
Прыбягае Іо, ператвораная Герай у карову.
I О
Чыя тут краіна? Хто перада мной Вісіць? Хто яго прыкаваў да скалы — Ўсім бурам на здек?
За якую правіннасць ты гінуць мусіш?
I скажы мне, куды гэта Занесла, няшчасную, мяне? Ліха, ой ліха!
Зноў авадзень уцяўся ў мяне Ах! Ах!
Бачу я: Аргас13 там, сын нетраў.
Зноў ён, пастух тысячавокі —
3 позіркам хлуса — крадзецца за мною. Смерць яго не схавала нават
У апраметнай — ён з царства мёртвых Выйшаў і без супыну мяне Пераследуе; мяне, галодную
I няшчасную. Мчыць па ўзбярэжжы ён, Топча пясок.
Страфа
Жалейка, злепленая з воску, Спявае песню, уздыхае.
Ах, што за гора! што за гора!
Куды мяне вядзе дарога?
Дзіцятка Кронава, ты мяне ў чым
Выкрыць магло? За што кару ты Паслала мне?
Аваднём джаляць сграх і вар’яцтва.
Агнём спалі, зямлёю
Засып мяне, зрабі для гадаў марскіх пакормам! Модлы мае пачуй, Слаўны ўладару!
Досыць вандроўніца павандравала: Дзе і канец, невядома, Гэтых пакутаў цяжкіх
Ці дзяўчыну гаротную ты чуеш?
Праметэй
Як жа магу не пачуць я голасу Гэтай дзяўчыны, дачкі Інаха14,
За якой авадзень гоніцца й якая, Зеўсу каханнем душу спапяліўшы, Па свеце з волі Геры злой туляецца?
I о
Антыстрафа
Хто сказаў табе імя майго бацькі?
Хто ты ёсць — адкажы, злітуйся з мяне. Хто табе, гаротны, пра гора Іо Расказаў усё, як ёсць?
Ты назваў хваробу, што бог мне паслаў — 3 месца на месца лячу я, Мучыць гэтае джала мяне.
Ах, як сюды я ляцела!
Голадам змораная, Гера гнала мяне з помслівай злосцю. Хто гаротнік той, чый боль Параўнацца можа з маім?
Ты мне выразна скажы, якія Будуць пакуты мне наканаваны, Як мне хваробу перамагчы — Ведаеіп — дык скажы. Я малю цябе: Дай адказ дзяўчыне беднай.
Праметэй
Усё, што ўведаць хочаш, раскажу табе, На ўсё адказ я шчыры й просты дам, Як гэта між сябрамі толькі робіцца. Я — Праметэй, што даў агонь людзям.
I о
О дабрадзей смяротных, бог бяздольны, За што ж пакутуеш ты, Праметэй?
Праметэй
Я толькі што бяду сваю адплакаў.
I о
I мне даведацца пра гэтае не суджана...
Праметэй
Я раскажу пра ўсё, што ведаць хочаш.
I о
Хто прыкаваў цябе да гэтае скалы?
Праметэй
Зевеса воля, а Гефэстава рука...
I о
А ў чым твая віна? За што пакутуеш?
Праметэй
Сказаў табе і так зашмат я. Досыць.
I о
Ты раскажы, гаротнай, мне, калі Бадзянні ды пакуты мае скончацца.
Праметэй
Табе не ведаць лепш аб тым, чым ведаць.
I о
Пакут, што буду я цярпець, ты не хавай.
Праметэй
Калі жадаеш, я зраблю такую ласку.
I о
Ну, дык чаму ж марудзіш і не кажаш?
Праметэй
He, проста сэрца кроіць не хачу тваё.
I о
Ды на мяне ты не зважай больш, чым прашу я...
Праметэй
Калі так хочаш, раскажу я. Слухай.
X о р
Яшчэ не трэба! Дай і нам узяць удзел... Спачатку хай яна раскажа пра пакуты, Што выцерпела ўжо, ды пра сваю нядолю. А пра далейшыя пасля раскажаш ты.
Праметэй
Іо, ты з імі добрай быць павінна, Бо гэта ж сёстры бацькі роднага твайго; Апроч таго, расказваць пра свае няшчасці Заўсёды лепш, калі ў вачах у слухачоў — Спагады шчырае і суцяшэння слёзы.
I 0
He ведаю, як я магла б адмовіць...
Вядома ж, вы пра ўсё павінны ведаць; Хоць і нялёгка мне пра тое гаварыць, Як навальніца божая мяне, няшчасную, Дагнала — і ўсю знішчыла маю красу! Так сніла я ў сваёй дзявочай спальні Штоночы, як мне прывіды шапталі Лісліва: «0, шчаслівае дзіця!
Чаму цнатлівасць ты захоўваеш так доўга, Калі табе наканаваны найвышэйшы шлюб? Бо Зеўс, стралой любоўнаю працяты, 3 табой спажыць дароў Цытрэі15 хоча.
He будзь упартаю, сыдзі ў даліну Лерны16, Да пашаў бацькавых і Зеўсаў позірк палкі Сваім каханнем шчырым наталі!» Пакуты мела я ад гэткіх сноў, Пакуль не расказала бацьку ўсё пра іх. I шмат ганцоў паслаў ён у Піфо, Ў Дадону — каб даведацца, як можна — Малітваю ці словам — дагадзіць багам. Але загадкавыя звеставанні
Прыносілі ганцы, і ўсё занадта цёмна Было ўвесь час... Нарэшце да Інаха Прыйшоў адказ выразны: ён павінен Мяне прагнаць і з дому, і з радзімы, Каб я адна блукала па ўсім свеце — Інакш адразу ж бліскавіцай з неба Ударыць Зеўс і ўвесь наш знішчыць род! Так, як сказаў аракул Апалонаў, Зрабіў мой бацька — з дому выправіў мяне, Насуперак сваёй ахвоце і маёй, Паддаўшыся Зевесавай уладзе.
Адразу ж розум мой, маё аблічча Змяніліся: тут рогі выраслі, Сляпень за мною з вострым джалам учапіўся, Я паімчалася шалёнымі скачкамі
Да тых гаючых струмянёў керхнэйскіх17 I да Лернэйскае крыніцы. Аргас, Бязлітасны пасгух, дзіця зямное, За мной паўсюды йшоў і ўсё сачыў Шматлікімі вачмі сваімі. Ды раптоўна
Скон напаткаў яго, а я па свеце, Багамі гнаная, скусаная сляпнём, Блукаю з краю ў край... Цяпер вядомая Табе гісторыя мая. Ты можаш расказаць Пра новыя пакуты, што мяне чакаюць. Кажы ды, спачуваючы, не хлусь! Няма заганы горшай за хлусню.
ФРЭНАС
X о р
Досыць! Досыць! Спыніся! Ах! Мы не думалі ніколі, ніколі, Што апавяданне дзіўнае тваё Так наш слых уразіць; што нясцерпным Невыносным болем — лязом двухвострым — Сэрца ганьба твая пратне нам!
0 наканаванне! Наканаванне!
Лёс, Іо, твой бачыць так цяжка нам!
Праметэй
Занадта рана жахаешся ты і плачаш: Даведайся і пра астатняе, пачакай.
X о р
Дык гавары! Бо хвораму суцяшэнне — Пра боль свой будучы даведацца.
Праметэй
Вы лёгка атрымалі ад мяне, што напачатку Хацелі: расказала вам яна сама Журботнае апавяданне пра пакуты. Цяпер, дазвольце, я вам раскажу, Што за няшчасці гэтую дзяўчыну Чакаюць, Гераю падрыхтаваныя.
Дзіця Інахава, трымай у сэрцы словы
Mae — каб ведаць, дзе канец тваіх блуканняў. Адсюль назааранымі палямі
На ўсход ты пойдзеш і нарэшце прыйдзеш Да скіфаў тых вандроўных, з лукамі, Чыё жытло — ў хацінах трысняговых, Усталяваных проста на калёсах.
Да іх занадта блізка ты не падыходзь, Але трымайся берага марскога; леваруч Там застанецца край халібаў-кавалёў; Яны — народ суровы, негасцінны... Іх легпп асцерагацца. Да ракі ты прыйдзеш, Што Крыўдаю завецца справядліва: Няма ў ёй броду, й ты яе не пераходзь. Тады ты выйдзеш да Каўказа — да гары, За ўсё вышэйшай, дзе з вяршыні самай Зрываецца паток уніз. Пяройдзеш ты Хрыбты, што з зоркамі суседзяць, I накіруешся на поўдзень: амазонак — Мужчынам варагіняў — там спаткаеш, Што пасяліліся калісьці ў Тэміскіры На Тэрмадоне’8, дзе пагрозна Сальмідэс Бяздоннай пашчай караблі пужае;
Яны табе з ахвотай шлях пакажуць! Да Істма Кімерыйскага ты дойдзеш, Да вузкае пратокі Міятыды. Навечна застанеода ў памяці Людской, як ты пераплывеш пратоку — I тое месца назавуць Баспорам, У гонар твой. Вось гэтак ты пакінеш Еўропу й прыйдзеш на Азійскую зямлю. Ці не здаецца вам, што цар багоў Аднолькава да ўсіх бязлітасны і жорсткі? Бо ён, з дзяўчынай шлюбу захацеўшы, Яе да гэтакіх блуканняў змусіў! Дзіця, ты маеш жаніха нядобрага. Ды ўсё, што чула ты цяпер — адно Пачатак будучых тваіх выпрабаванняў!
I о
О гора, гора мне!
Праметэй
Ты зноўку скардзішся і плачаш. Толькі што ж Ты скажаш, пра астатняе пачуўшы?
X о р
Што, будуць новыя яшчэ пакуты?
Праметэй
Няшчасцяў, гора акіян бязмежны!
I o
Навошта жыць мне? Ці не лепей са скалы Высокай кінуцца, каб тут жа ўміг Пазбыцца бед усіх? Бо набагата лепш Памерці адзін раз, чым мучыцца штодня.
Праметэй
Маіх пакут стрываць ты б не змагла!
Бо мне ж памерці не наканавана:
Каб смерць была збавеннем ад пакут Цяпер жа я не бачу іх канца — Датуль, пакуль ва ўладзе будзе Зеўс.
I о
Ці ж можа ўладу калі-небудзь страціць ён?
Праметэй
Табе, напэўна, тое ўцехай добраю было б?
I о
Ну й дзіва што: ад Зеўса ўсе няшчасці!
Праметэй
Дык ведай, што напраўду яно будзе гэтак...
I о
Хто ж забярэ ў Зевеса цэптар уладарства?
Праметэй
Сам у сябе — праз неразумныя учынкі.
I о
А як? Скажы, калі няма ў тым небяспекі.
Праметэй
Ён возьме шлюб, які яму зашкодзіць.
I о
3 багіняй? Са смяротнаю? Скажы мне!
Праметэй
3 кім? Гэтага сказаць не маю права.
I о
Дык што, яго пазбавіць трона жонка?
Праметэй
Народзіць сына, што мацней за бацьку...
I 0
I ён таго прадухіліць не зможа?
Праметэй
He. Перш чым з кайданоў я выйду.
I о
Хто ж вызваліць цябе насуперак Зевесу?
Праметэй
Адзін з тваіх нашчадкаў гэта быць павінен19.
I о
Што? Вызваліць цябе адзін з маіх сыноў? Праметэй
У трэцім пакаленні пасля дзесяці.
I о
He разумею я, што ты прадказваеш...
Праметэй
He трэба ведаць пра свой лёс табе...
I о
Таго, што абяцаў, не пазбаўляй мяне.
Праметэй
3 двух прадказанняў ты адно пачуеш.
I о
Але з якіх тых двух? Што выбіраць мне?
Праметэй
Вось выбар твой: ці ўведаеш пра тое, Які твой будзе лёс, ці — хто мяне ўратуе.
X о р
Ёй лепей першую зрабі паслугу, А мне — другую. Раскажы ёй зараз, Што ў будучым яе чакае. Мы ж Хацелі б ведаць, хто твой будзе збаўца.
Праметэй
Калі вы хочаце — не буду я пярэчыць
I раскажу пра ўсё, што вы прасілі. Найперш, Іо, я апішу твае блуканні, А ты іх замацуй у сваёй памяці.
Раку між кантынентамі двума праплыўшы,
На Ўсход ты пойдзеш, шляхам промняў сонца, Пераплывеш па хвалях мора, аж пакуль Патрапіш на Гаргонавы палі Кісфены20, Дзе Форкія дачок жытло — трох веквух, Падобных да лябёдак, з адным вокам, 3 адным на ўсіх трох зубам. I ні сонца Удзень, ні месяц уначы не асвятляе Іх промнямі сваімі. А паблізу Там тры крылатыя сястры жывуць — Гаргоны змеякудрыя, што ненавідзяць Усіх людзей. Калі смяротны іх убачыць, Ён больш паветра не ўдыхне. I я хачу Цябе пра гэта папярэдзіць! I яшчэ Я пра адно відовішча скажу: паберажыся Зевесавых ахоўнікаў бязмоўных — грыфаў, Ды вершнікаў тых аднавокіх, арымаспаў, Што поблізу вады жывуць, каля ракі Плутона21, Якая залаты пясок нясе з сабою.
Да іх не набліжайся... Потым прыйдзеш У край далёкі, да народу чорнага, Што каля сонечных крыніц жыве, там дзе струменіць
Рака Эфіёп22. Берагоў яе трымайся, Пакуль не ўбачыш вадаспад: як з гор Біблоса Чысцюткую ваду свяшчэнны Ніл скідае.
I на зямлю трохкутную23 ён прывядзе цябе — Ў Егіпет, дзе табе, Іо, і будучым унукам Наканавана слаўнае паселішча закласці... Калі ж ты нешта да канца не зразумела, Перапытайся, прасвятлі, як мае быць Бо часу вольнага зашмат я маю тут.
X о р
Калі дадаць ты можаш штосьці да таго, Што расказаў ёй пра яе блуканні, Дык гавары. А не — дык выканай Тады і нашу просьбу — пэўна ж, не забыўся...
Праметэй
• Яна пачула ўсё пра шлях блуканняў свой, Але праўдзівасць слоў маіх пацвердзіць трэба, Таму, каб прадказанні мае спраўдзіць, Я раскажу пра тое, што было дагэтуль з ёй. Падзей было багата, і хачу я толькі Спыніцца на апошняй частцы падарожжа.
Калі ў Малосскія палі прыйшла ты, Да стромых гор Дадоны, дзе жыве аракул Зевеса Феспратыйскага24 і дзе дубы — О дзіва! — гаварыць умеюць. Вось яны цябе Віталі так, як будучую жонку Зеўса — Ці ж самалюбства тым не ўсцешана тваё? — Тады ты, гнаная шаленствам, паляцела Па беразе да бухты Рэі, f адтуль Назад цябе пагнала бура. Мусіш ведаць, Што тую бухту Іанійскай назавуць — Як памяць пра твае пакуты за смяротных! Вось маеш доказ, што відно маім вачам Намнога болей, чым вачам астатнім.
I пра далейшае і ёй, і вам скажу — Працяг майго ранейшага аповяду... Ёсць горад на краі Егіпецкай зямлі, Каноб завецца ён, ляжыць пры вусці Ніла. Там верне Зеўс табе ранейшы розум Адным ласкавым дотыкам сваім.
Яму народзіш ты сыночка чорнага Эпафа25, ён будзе ўздоўж і ўпоперак Зямлю ўрабляць, арошаную Нілам, тую, I ў пятым пакаленні пяцьдзесят дзяўчат26, Ягоныя нашчадкі, вернуцца назад, У Аргас, каб пазбегнуць шлюбаў 3 стрыечнымі братамі; а яны, як каршуны Што на галубак нападаюць, паімчацца За імі ўслед, у шале нестрыманым.
Ды не дазволіць Зеўс тых шлюбаў згубных: Пелазгава27 зямля іх пахавае целы, Калі жанчыны падпільнуюць іх уночы, I кожная свайго зарэжа мужа, Крывёй запэцкаўшы лязо мяча двайнога. Хай ворагам маім Кіпрыда28 так адпомсціць! Але адна з дзяўчын29 — палонніца кахання — Забіць не здолее свайго каханка-мужа, Займее славу баязліўкі — не забойцы.
I ад яе славуты род цароў пачнецца
У Аргасе... Ды падрабязнасці — расказваць доўга. Галоўнае, што з таго роду выйдзе Стралок-лучнік, які мяне ад болю I ад пакут тых вызваліць навечна.
Мне гэта ўсё Феміда прадказала — маці Тытанава старая. Як і што пры гэтым будзе — Занадта доўга гаварыць і — без патрэбы.
I о
Ах, гора, гора!
Ізноў востры боль мяне працінае
I мучаюць прыступы шалу,
I пякучым, як жалеза, джалам Джаліць мяне авадзень!
Ад жаху стукае сэрца ў грудзях, Вочы вылазяць з арбіт;
Вар’яцтва шалёная навальніца
Некуды гоніць мяне, язык мой нямее.
Патанае ў хвалях жахлівай хваробы Маё збянтэжанае лапатанне...
Яна бяжыць прэч.
СТАСІМ ТРЭЦІ
X о р
Страфа
Мудры быў, надта мудры той,
Хто меў думку глыбока ў сэрцы і першы Абвясціў красамоўна, што шлюб павінны Роўны з роўнаю браць —
Бедным, гаротным не трэба імкнуцца Мець у сваяцтве багатых, пыхлівых.
Ан т ыс т р аф a
Хай у жыцці ніколі
Вашае наканаванне, о Мойры, мяне
Зеўсу ў абдымкі не аддасць
I жонкай не зробіць іншага сына нябёс.
Жахліва бачыць, як лютуе Гера — Топчучы, катуючы, гонячы злосна Іо, дзяўчыну юную, на пакуты.
Э п о д
Вядома, нармальныя шлюбы бываюць між роўнымі — Каб толькі, о любоў, высокі бог
He зірнуў на мяне з палкасцю няўмольнаю! Змаганне з тым немагчымае —
3 яго няма карысці;
I што ўсё ж з гэтага будзе?
I як жа мне цяпер
Ад улады Зеўса ўцячы?
ЭКСАД
Праметэй
Пыхлівы Зеўс, але навучыода і ён Мякчэйшым быць: жаніцьба, да якой Цяпер рыхтуецца ён, прынясе канец Яго ўладарству і ягонай моцы.
I гэтак здзейсніцца пракляцце Крона, 3 якім той ад улады адышоў. He скажа, партунак дзе яго. Мне толькі ён вядомы аднаму. А так — няхай упарціцца Зевес I ганарыцца безліччу грымот Ды сгрэл агністых, што з нябёсаў ён Шпурляць умее. He засцеражэ Яго ад страты трона болып нішто. Я ж бачу, як суперніка сабе Непераможнага рыхтуе ён, Які агнём зырчэйшым пекане, Грымотаю гучнейшай загрыміць, Трызубец Пасейдонаў паламае, Які трымаў у жаху ўсю зямлю, Ды кіне ў мора. Так спазнае Зеўс, Якая розніца існуе паміж тым, Кіруеш ці адно слугуеш ты.
X о р
Ахвоту маеш прадказанні ты рабіць.
Праметэй
Прадказваю, чаго жадаю і што будзе.
X о р
Што, некалі ўладарства Зеўса скончыцца? * Праметэй
Цяжэй пакутваць будзе за мяне ён.
X о р
Ці словы гэткія казаць не страшна?
Праметэй ,
Чаго баяцца? Мой жа лёс — быць бессмяротным.
X о р
А раптам мучыць ён мацней пачне?
Праметэй
Няхай: я да ўсяго даўно падрыхтаваны.
X о р
Той мудры, хто шануе Адрастэю’0...
Праметэй
Гні спіну і таму маліся, хто цяпер ва ўладзе. А мне — што мне Зевес? Няхай ён робіць Так, як захоча; хай сваю паказвае ўжо ўладу, А засталося ж быць нядоўга ўладаром яму. А-а, бачу там ягонага я пасланца, Слугу тырана новага. Вядома ж, ён прынёс 3 сабою штосьці новае зусім.
З’яўляецца Гермес.
Г е р м е с
Я да цябе, падступнага, звяртаюся — Да здрадніка і ворага багоў, Што, ўкраўшы ў іх агонь свяшчэнны, У дабрадзеі да смяротных хоча. Табе наш бацька Зеўс дае загад Пра шлюб той расказаць, які нібыта Яго уладзе пагражаць павінен.
Адказвай проста, без загадак цьмяных, I не змушай мяне прыходзіць яшчэ раз. He будзе Зеўс да ўпартага лагодны!
Праметэй
Вось гэткія напышлівыя словы
Багоў прыслужніка яскрава выдаюць.
Дык што вы, новыя валадары, Мяркуеце, што непахіснаю цвярдыняй Сябе вы атачылі? Толькі ж я хіба He бачыў, як прагналі з трона тых Мінулых двух валадароў31? I трэці, Як гэта вызначана Небам, з ганьбай 3 Алімпа упадзе яшчэ хутчэй.
Ці ты падумаў, што я аж дрыжу
Прад новастворанай дынастыяй багоў?
He, я нізвання не баюся! А цябе Прашу вярнуцца тою самай, што прыйшоў, Дарогай. I майго адказу не чакай!
Г е р м е с
Ты пацярпеў ужо ад дзёрзкасці сваёй;
Яшчэ праз гэта гора нажывеш сабе.
Праметэй
Хай нажыву яшчэ сабе сто бед — He памяняю іх на вашую няволю!
Г е р м е с
Ці ж лепей быць нявольнікам скалы, Чым паслухмяным вестуном Зевеса?
Праметэй
За дзёрзкасць дзёрзкасцю я адплачу!
Г е р м е с
Здаецца, што сябе ты ўтульна пачуваеш...
Праметэй
Утульна? Гэткай вось утульнасці жадаю Я ворагам сваім, ды і табе, ў тым ліку.
Г е р м е с
Ты вінаваціш і мяне ў бядзе сваёй?
Праметэй
Я проста ненавіджу ўсіх багоў — за тое, Што ліхам за дабро мне адплацілі.
Г е р м е с
Здаецца, што ты звар’яцеў дазвання.
Праметэй
Калі да ворагаў нянавісць ёсць вар’яцтва...
Г е р м е с
Цябе не вытрымаць было б, каб меў ты шчасце.
Праметэй
На жаль!
Г е р м е с
Зеўс гэтых слоў на ведае...
Праметэй
Яшчэ не ведае, ды час яго навучыць.
Г е р м е с
А ты — і сціпласці зусім не навучыўся...
Праметэй
3 табою, памагатым ката, я не размаўляў бы, Калі б яно было так.
Г е р м е с
Ты сказаць не хочаш
Таго, чаго жадае бацька твой?
Праметэй
Што ж, гэтую паслугу я яму завінаваціў.
Г е р м е с
3 мяне, нібы з дзіцяці, здзекуешся ты.
Праметэй
А хіба ж не дзіця ты, не дурнейшы за дзіця — Як думаеш, што я пра ўсё пачну расказваць? Hi хітрасцю, ні катаваннямі не змусіць Мяне Зевес пра таямніцу распавесці, Пакуль ганебных тых не зніме ланцугоў! Няхай імклівыя наводзіць бліскавіцы, Няхай і завірухі насылае і няхай Грымотамі зямныя нетры працінае — Зеўс ад мяне даведацца не зможа Пра тое, хто яго пазбавіць валадарства!
Г е р м е с
Калі табе зусім не здрадзіў розум, Зрабі выснову ўсё ж з цяперашніх пакут.
Праметэй
Вось гэтак можаш гаварыць ты хвалям — He думай, што, каб вырваць Зеўса ўсмешку, Я ганьбавць схачу душу сваю Дурной пакораю і па-жаночы Пачну заломваць рукі перад тым, Каго я ненавіджу. Ды хутчэй Вазьму я, несмяротны, ды памру!
Г е р м е с
Я шмат казаў, ды ўсё, відаць, дарэмна: Душа, што скалянела, не растане
Ад просьбаў, быццам жарабец, які Кусае цуглі і адчайна рвецца з лейцаў; Але ж упартасць і зацятасць анічога He вартыя — як мудрасці няма! I ўсё ж падумай добра: калі ты He ўчуеш папярэджанняў маіх, Якая навальніца бед, пакут страшнейшых Цябе дасягне непазбежна. Зеўс Ударыць бліскавіцаю з-за аблакоў I на шмат частак разаб’е скалу, Ў каменныя абдоймы цябе ўцісне L покуль зноў ты ўбачыш белы свет, Ён знойдзе новых катаванняў шмат: Арла — крылатага драпежніка Свайго — пашле, каб ён ірваў Кавалкі твайго цела; нібы госць Няпрошаны, крывавай дзюбай Тваю пячонку будзе працінаць...
I ўжо твае не скончацца пакуты, Пакуль на тваё месца іншы бог He прыйдзе і не спусціцца У змрок Аіда, у глыбокі Тартар. Таму — падумай лепш яшчэ, бо тут — He пахвальба пустая: бацька Зеўс He хлусіў аніколі. Што сказаў, Ён зробіць без сумневу. Дык ты ўзваж Усё — й маіх не занядбай парад.
X о р
Здаецца нам, Гермес гаворыць мудра I ўсё да месца — каб не быў ты ўпарты I да разумнага прыслухаўся;
Трымацца за памылкі — неразумна.
Праметэй
У тым, што гэты мне прарок прарочыць. Нічога новага няма, і хіба дзіўна, Што мусіць вораг ды ад ворага цярпець? I я гатовы. Хай ён бліскавіцай Усё запаліць навакол мяне; няхай Яго грымоты страсянуць паветра Ды ашалеюць дзікія вятры, Ды навальніцы скалануць зямлю Да самых найглыбейшых нетраў! Няхай аж да нябеснай выгбы
Ды зор на ёй уздыме хвалі мора. Няхай у Тартар змрочны Зеўс шпурне Мяне сваёй непераможнай сілай — Жыць буду я, нягледзячы на гэта!
Г е р м е с
Ці ж словы гэтыя пра розум сведчаць?
Ці ўсё-такі я трызненне тут чую?
Ці лёсу будзе йшчэ наканавана Яго вар’яцтва гэтае спыніць? Вы ж, спачувальніцы яго бядзе, Адсюль ідзіце ўжо як найхутчэй, Бо неўзабаве ўдар грымот жахлівы Ўсім розумам і сэрцам вы адчуеце!
X о р
Што-небудзь іншае ты нам парай — Гэтыя ж словы тут не да месца; Як можаш ты нас вучыць падступствам? Тое стрываем мы, што і ён.
I здраду нас вучылі ненавідзець, I з усіх заган, што маюцца На белым свеце, Горшай за гэтую быць не можа.
Г е р м е с
Ну, памятайце: я вас папярэджваў, Калі вас навальніца, што ідзе ўжо, Дасягне — вы тады не наракайце, Што не чакалі Зеўсавага ўдару I больш нікога ўжо не вінавацьце; Вы ведалі пра гэта загадзя — He вінаваты дзённае святло Ды час, што вы сябе заўзята Заблытвалі ўвесь час у сетцы бедаў.
Гермес выходаіць. Чуюцца грымоты, ірукатанне пад зямлёй.
Праметэй
Ну вось, ужо і не пагроза тое —
Ужо закалацілася зямля, I загуло грымот глухое рэха; Агні зазіхацелі бліскавіц, Пыл узнімаецца віхурамі да неба, Вятры на бітву між сабой выходзяць, I мора ўзносіць хвалі да нябёс
Так, відавочна, сілай хоча Зеўс Сваёй магутнаю мяне спалохаць. Глядзіце ўсе — о матухна святая, О той, што залівае ўсіх і ўсё Святлом сваім — глядзіце ўсе, глядзіце, Як мушу я цяпер несправядліва Цярпець такія страшныя пакуты!
Праметэй правальваецца пад зямлю разам з кавалкам скалы, да якой ён быў прыкуты.
ЗАЎВАП
1) Праметэй — па-грэцку «празорлівы>.
2) Тэфіда (Тэфія) — дачка Урана і Геі, сястра 1 жонка Акіяна, маці трох тысяч акіянід і ўсіх рэк.
3) Уранавы дзеці — пакаленне тытанаў і волатаў, да якога належыць 1 Крон.
4) Крон — адзін з самых старажытных багоў, сын Урана і Геі, які скінуў з трона і скалечыў свайго бацьку.
5) Феміда — багіня справядлівасці.
6) Акіян быў дзядзькам Праметэя, дачка Акіяна Гесіёна была Праметэевай жонкай.
7) Гаргона — жанчына-пачвара, якая ператварала ў камень усіх, хто глядзеў на яе.
8) Этна — вулкан на Сіцыліі, моцнае вывяржэнне якога адбылося ў 478 г., пры жыцці Эсхіла. Вулкан паказаны тут як магіла Тыфона-агнядыха, малодшага сына Геі і Тартара.
9) Міятыйскія воды — Керчанская пратока.
10) Арыі люд...— назва аднаго з персідскіх плямён.
11) Мойры — багіні чалавечага лёсу, дочкі Зеўса і Феміды.
12) Эрыніі — багіні помсты, якія жылі ў Аідзе.
13) Аргас (Аргус) — шматвокі велікан, сын Агенора, якому Гера даручыць пільнаваць Іо, ператвораную ў карову.
14) Інах — аргасскі герой, сын Акіяна і Тэфіды.
15) Цытрэя — адно з імён багіні кахання Афрадыты.
16) Лерна — возера ў Аргалідзе.
17) Керхнэйскія струмяні...— крыніца ў Аргалідзе.
18) Тэрмадон — мяркуецца, што так называлася рака і адна з мясцін Каўказа.
19) Адзін з тваіх нашчадкаў...— маецца на ўвазе, што арла, які рве Праметзеву пячонку, заб’е Геракл, далёкі нашчадак Іо.
20) Кісфена — горы ў Малой Азіі.
21) Рака Плутона — залатаносная рака (ад Плутаса — бога багацця).
22) Эфіёп — мяркуецца, што гэта назва верхняга цячэння Ніла.
23) Трохкутная зямля — дэльта Ніла.
24) Феспротыя — частка Паўночнай Грэцыі.
25) Эпаф — літаральна значыць «народжаны ад дотыку».
26) Пяцьдзесят дзяўчат...— маюцца на ўвазе сёсгры Данаіды.
27) Пелазг — міфічны цар Аргаса.
28) Кіпрыда — яшчэ адно імя Афрадыты.
29) ...адіш з дзяўчын — палонніца кахання...— Гіпермнестра, адна з Данаід, якая не забіла свайго каханага мужа Лінкея.
30) Адрастэя — багіня кары і помсты, якую звычайна атаясамлівалі з Немезідай.
31) ...прагналі э трона Мінулых двух валадароў...— маюцца на ўвазе Уран 1 Крон, дзед і бацька Зеўса.
САФОКЛ
Антыгона
Пераклад Юльяна ДРЭЙЗІНА (Новая рэдакцыя Л.Баршчэўскага)
A c o б ы :
КРЭОНТ, фіванскі цар
ЭЎРЫДЫКА, яго жонка
ГЕМАН, сын Крэонта, жаніх Антыгоны
АНТЫГОНА, пляменніца Крэонта, нявеста Гемана
ІСМЭНА, яе сястра
ТЫРЭСІЙ, стары дзед, прарок, сляпы
ВАРТАЎНІК
ВЯСТУН
ХЛОПЧЫК, павадыр Тырэсія
КАРЫФЕЙ ХОРУ
ХОР фіванскіх старшыняў.
Слугі, рабы Крэонта, прыслужніцы Эўрыдыкі
Дзеянне адбываецца перад царскім палацам у Фівах.
ПРАЛОГ
Антыгона
(выклікаючы з палаца Ісмэну) Ісмэна, родная сястрычка ты мая! Ці ведаеш, яшчэ якога гора He даў нам Зеўс за грэх Эдыпа-бацькі? Цярпенне, ганьба, здзек: пакуты ад багоў — Ці ёсць што-небудзь, хоць чаго, сястра, з табой He бачылі бы мы — і ты, і я — ў жыцці? I зноў цяпер — які яшчэ загад аддаў, Як кажуць, усяму народу новы цар? He чула? He яшчэ? He ведаеш, што вораг Рыхтуе зло таму, хто нам за ўсіх мілейшы?
I с м э н a
He мела весткі я пра нашых дарагіх Hi добрае, ні дрэннай з той пары, сястра, Як страцілі мы разам двух сваіх братоў, Што ў дзень адзін загінулі ад рук Уласных. Як архейцы зноў пайшлі дамоў Уночы сёння, новай весткі не было — Hi добрае, ні дрэннай, як было й раней.
Антыгона
Я гэта ведала. 3 палацу я цябе Паклікала — з табой адной пагаварыць. ' .
I с м э н a
Што, што, сястра? Чаму хвалюешся ты гэтак?
Антыгона
Ці ж не аддаў загад Крэонт, каб аднаго 3 братоў ледзь пахаваць, на здзек аддаць другога? Аддаў зямельцы Этэокла, кажуць, ён, Усё зрабіўшы, як належыць пры хаўтурах. Душы яго пачэснае ў Падзем’і месца даў. Наконт няшчаснага Палініка Крэонт
Даў грамадзе наказ усёй, каб аніхто Ў зямлі не пахаваў і слёз па ім не ліў — Без могілак, без слёз пакінуць на зямлі Драпежным птахам смачную спажыву — Такі загад аддаў наш добранькі Крэонт, Як кажуць, мне й табе. I мне, кажу, і мне! Сюды ідзе Крэонт, каб ясна абвясціць Тым, хто не ведае, загад свой. Mae быць Паважны той загад. Забіты будзе той Каменнем, хто адважыцца рабіць супроць. Вось справа як стаіць. Пакажаш хутка ты — Дачку якую мелі нашыя бацькі.
I с м э н a
Калі стаіць так справа, што б магла зрабіць Пры ўсім маім жаданні я, сястрычка?
Антыгона
Ці будзеш ты рабіць са мною разам, што хачу? I с м э н a
У чым жа небяспека — ў думцы што ў тваёй? Антыгона
Ці разам ты са мной падымеш братаў труп?
I с м э н a
I пахаваць, што ўсім Крэонт забараніў?
Антыгона
Як мне, так і табе ж ён брат. Калі ж са мной He хочаш быць, адна яму не здраджу я.
I с м э н a
0 неразумная! Няўжо ж насуперак цару?
Антыгона
He можа ён не даць мне абавязак споўніць.
I с м э н a
Бяда! Бяда! Сястрычка, ўспомні ты, як бацька, Багамі зненавіджаны, ў няславе згінуў, Як сам, свае злачынствы выявіўшы, ён Рукой уласнаю абодва вокі вырваў, А потым маці, што і жонкаю яму была, Пятлю зрабіўшы, скончыла сваё жыццё. Дый два браты ў адзін той самы дзень,
Бяздол^пыя, забілі брата брат, і лёс Адзін спаткаў абодвух' ад уласных рук. Цяпер глядзі: з сям’і мы засталіся дзве, I як ганебна згінем мы, калі загад Тыранаў мы парушым, пойдзем насупор. Яшчэ падумай: мы жанчыны ўсё ж з табой — 3 мужчынамі змагацца цяжка нам, сястра. Яшчэ падумай: ёсць над намі ўлада ўсё ж — Загад мы мусім споўніць, каб найгоршы быў. Я прабачэнне выпрашу ў нябожчыкаў маіх, Што, сілаю прымушаная, так раблю. Што паддаюся ўладарам я, бо няма ж
I сэнсу ў тым, калі рабіць звыш сіл мы будзем.
Антыгона
He буду я прасіць, не, не! Калі б ты нават Жадала — ўжо з табой не буду я рабіць. А ты, як хочаш, думай. Брата ўсё ж свайго Я пахаваю і памру ахвотна.
Ляжаць я буду з мілым, мілая яму, Святы зрабіўшы грэх, бо з ценямі даўжэй Мне будзе трэба жыць, чым з тым, хто на зямлі. Там буду вечна жыць, а ты, закон багоў Парушыўшы, жыві, як хочаш, гэтак тут.
I с м э н a
Закон багоў я не парушу. Толькі я Слабая надта, каб супроць цароў ісці.
Антыгона
Вось — добрая прычына! Я ж цяпер курган Пайду насыплю брату міламу майму.
I с м э н a
Бядотная! Як боязна мне за цябе!
Антыгона
He бойся за мяне — лепш думай пра сябе.
I с м э н a
Глядзі ж, пра гэта больш нікому не скажы. Хай тайнай будзе ўсё, і буду я маўчаць.
Антыгона
He, не — ўсім раскажы! Калі пра гэта ўсім He скажаш — будзеш ты агіднейшаю мне.
I c м э н a
Палаеш сэрцам ты: разважнай трэба быць.
Антыгона
Развагу мне любоў да родных ценяў дасць.
I с м э н a
Каб сілы мела ты! Любоў ёсць — сіл няма!
Антыгона
Ды што ж? Калі не здолею, я адыйду.
I с м э н a ’
Дык лепш не пачынаць, калі не маеш сіл.
Антыгона
Маўчы, не гавары: ты вораг будзеш мне! Нябожчыку таксама ворагам памрэш.
Няхай жа, неразумную, мяне спаткае Жахлівы лёс. He буду слухаць я аб тым, Што б не дало памерці мне, як я хачу.
(Адыходзіць.)
I с м э н a
Ідзі ж, калі так хочаш. Толькі ж ведай, што — Хоць неразумную — цябе я ўсё ж люблю.
Выходзіць праз тыя самыя правыя дзверы. Сцэна пэўны час застаецца пустою.
ПАРАД
(Уваход хору)
Уваходзяць пятнаццаць старцаў — фіванскіх старшыняў.
Страфа першая
X о р
Сонца прамень агністы, над Фівамі ты заблішчаў, Як ніколі яшчэ раней!
Ты з’явілася ўрэшце, вока светлага дня, Над Дыркейскай крыніцай1 заззяўшы. Вой прыйшоў з Арагоса да нас, Узброены ўвесь і з белым шчытом. Хутка пагнаў яго промень агністы, Нібы хто лейцамі гнаў каня.
К а р ы ф е й
На зямельку бацькоў яго вёў Палінік. Ён падняўся на нас дзеля сваркі братоў, Наляцеў на зямельку, як быццам арол, Гэтак рэзка крычаў, меў ён крылы-шчыты, Што блішчэлі на сонцы, як белы той снег. Зброі многа ён меў, На шаломах — грывы з конскіх хвастоў.
Антыстрафа першая
X о р
Ён над дахамі стаў і з усіх бакоў дзіды навёў, Што так праглі крыві, але вось
Ён ад нас адышоў і мячы свае нашай крывёю He насыціў, і паходняў агнём Нашых сцен не спаліў, Бо вокліч Арэеў2 за спінай пачуў — Арла перамог дракон3.
К а р ы ф е й
Фанабэрыстых слоў ненавідзіць Зевес. Ён убачыў, як ворагі нашыя йшлі, Бы струмень неўтаймоўны, бурлівы, ляцеў, I золатам зброя зіхцела на іх.
Бліскавіцу жахлівую кінуў Зевес На муры ўжо на самым — па тым, Хто збіраўся ўжо спеў трыумфальны пяяць4.
Страфа другая
Хор
3 грукатам паў на зямлю пад маланкай
Той, хто нёс нам агонь. 3 парываннем акрутным Вораг шалеў, як быццам Неслася бура-зладзейка.
Гэтага так загубіў, Іншых іначай караў вялікі, грозны Арэй — Вечна спагадны нам бог.
К а р ы ф е й
Супраць брамаў сямі вось — сямёрка цароў, Што змагацца хацелі адзін на адзін.
Зброю ўсю яны кінулі Зеўсу сваю. Толькі тыя няшчасныя двое братоў, ПІто супольных бацькоў мелі, ў бітву пайшлі —
Брат на брата з магутнаю зброяй сваёй, I абодва загінулі ў бойцы адной.
Антыстрафа другая
X о р
Але спагадная нам вялікая Ніка5
3 ласкаю ў Фівы ўвайшла, коньмі славуты горад. Трэба забыцца цяпер На вайну, што была.
Пойдзем да храмаў багоў, Цэлую ночку вадзіць карагоды мы будзем. Тых карагодаў Вакх6 — правадыр.
К а р ы ф е й
Але вось уладар нашай роднай зямлі, Сын Менойкаў, Крэонт.
Даручылі цяпер яму ўладу багі.
Ён ідзе. Думка нейкая ёсць у яго. I таму загадаў ён старшыням усім Тут сабрацца на сход.
Абвясціў ён аб гэтым усім.
ДЗЕЯ ПЕРШАЯ
З’ЯВА ПЕРШАЯ
К р э о н т
(уваходзячы з боку поля бітвы) О, грамадзяне, горад наш багі патрэслі Ў вялікай буры й зноў у прыстань прывялі. 3 усіх фіванцаў вас паслаў я запрасіць, Каб вы прыйшлі, бо добра ведаў тое, Што вы заўсёды шанавалі ўладу Лая. Калі ж Эдып наш горад вызваліў і потым Загінуў сам, прызналі вы яго сыноў I вернымі падданымі ім засталіся.
Калі ж яны палеглі гэтак разам, У дзень адзін, бо ўласнымі рукамі Ў ганебнай бойцы брата брат забілі, Ўсю атрымаў я ўладу й царскі трон, Бо я сваяк бліжэйшы тых цароў палеглых. Але душу спазнаць як цяжка чалавека, Спазнаць яго характар, думкі, покуль ён He мае ўлады і законаў не дае.
Я думаю, што той, хто, маючы уладу Дзяржаўную, парад не хоча слухаць добрых, Ад страху ж нейкага язык трымае ў роце, Такі быў злым даўней, злым будзе і цяпер. Таго ж, хто больш за Бацькаўшчыну любіць Сябра свайго — таго нікчэмным я лічу. Будзь мне за сведку,
Зеўс, хто ўсё заўсёды бачыць: Маўчаць не буду — замесг каб шукаць ратунку, Калі ў бядзе якойсьці горад наш я ўбачу. Ніколі й Бацькаўшчыны ворага лічыць He буду сябрам я. Бо мне вядома добра, Што ў ёй адной ратунак, і сяброў сабе Мы здабываем, ідучы на дапамогу ёй.
Наш горад я ўзмацню такою думкай;
I, згодна з гэтым, абвясціў я грамадзянам Усім загад мой пра Эдыпавых сыноў.
Я Этэокла, што, змагаючыся, згінуў За Бацькаўшчыну — ўсіх адвагай перамогшы — Ў магіле загадаў схаваць і ўсё зрабіць, Абрады выканаць, як варты той герой;
А Палініка, брата роднага, які, Вярнуўшыся з уцёкаў, папаліць хацеў Зямельку родную, багоў спрадвечных храмы Ушчэнт — і ўпіцца роднаю крывёй жадаў I грамадзян усіх павесці ў няволю — Ўсім грамадзянам загадаў я, каб ніхто Яго не пахаваў, не ліў каб слёз па ім: Няхай ляжыць ён на зямлі ганебна — Драпежным птахам і сабакам смачнаю спажывай. Такі пагляд мой, і ніколі ад мяне Пашаны дрэнны не займее — так, як добры. Хто ж любіць Бацькаўшчыну, той — пакуль жыве Дый пасля смерці — будзе шанаваны мной.
К а р ы ф е й
Такі ёсць твой пагляд, Менойкаў сын, Крэонт, Адносна ворагаў айчыны ды сяброў?
Даваць усім законы ўладу маеш ты Аб тых, хто ўмёр ужо і хто яшчэ жыве.
К р э о н т
Як сталі б вы цяпер за гэтым наглядаць?
К а р ы ф е й
Малодшаму за нас ты гэта даручы.
К р э о н т
Вартаўнікоў да трупа ўжо прыставіў я.
К а р ы ф е й
I што б хацеў яшчэ ты мець ад нас?
К р э о н т
Суровым быць да ўсіх, загад хто пераступіць.
К а р ы ф е й
Няма такіх дурных, якія б праглі смерці.
К р э о н т
Такая й будзе кара. Але часта як
Надзея на карысць людзей губіла ўшчэнт!
З’ЯВА ДРУГАЯ
Вартаўнік
(выходзячы з боку поля)
Я не скажу, ўладар, што шпарка я ляцеў — I вось чаму сюды, засопшыся, прыйшоў. Прыпынкаў шмат было ў мяне ад цяжкіх дум. I шмат разоў хацеў вярнуцца я назад.
Душа мая не раз казала да мяне: «Гаротнік, што бяжыш, на смерць сваю ідзеш? Дурны, спыніўся зноў? Калі Крэонт аб тым Ад іншых будзе знаць,| ратунку не шукай!» Так разважаючы, павольна я ішоў, I так зрабіўся доўгі шлях кароткі мой.
Аднак адважыўся ў канцы прыйсці сюды: He маю што й сказаць табе, але скажу: Я спадзяюся, што са мною будзе тое, Што толькі лёс прызначыў мне ў жыцці спаткаць.
К р э о н т
Дык што такое? Што спалохала цябе так?
Вартаўнік
Найперш я пра сябе скажу: я справы той Сам не рабіў; не ведаю і хто зрабіў яе. Была б то крыўда, каб я пакараны быў.
К р э о н т
Навокал справы ходзіш ты... Кажы ясней! Што здарылася новага? Хутчэй кажы!
Вартаўнік
Адразу не магу сказаць, бо страшна мне.
К р э о н т
Хутчэй кажы, і потым вольны пойдзеш ты.
Вартаўнік
(нарэшце адважыўшыся)
Ну добра, я скажу. Прыйшоў, не знаю, хто, Каб пахаваць той труп. Яго сухім пяском Пасыпаў ён і ўсё хаўтурнае зрабіў.
К р э о н т
Што кажаш ты? Хто мог адважыцца на гэта?
Вартаўнік
He ведаю. He бачылі мы там слядоў Сякеры ці рыдлёўкі — ўся была зямля Сухая, камяністая, і не было Слядоў калёс. Няведама, хто быў зладзей. Калі ж уранні вартаўнік на тое паказаў, Зрабілася і жудасна і вельмі дзіўна ўсім. Труп не відзён быў, ды не быў і пахаваны: На ім быў толькі слой пяску, каб не было граху. He бачылі ніякіх мы слядоў, каб звер Прыходзіў ці сабака труп цягнуў.
I лаянка тады пачулася між нас, Бо лаяў вартаўнік вартаўніка, і бойка, Здавалася, пачнецца... хто б яе стрымаў? I гэта ўсё зрабіць мог нехта з нас або Ніхто — і ўжо таго пазнаць было ніяк. Гарачае жалеза у рукі ўзяць гатоў Быў кожны з нас і праз агонь прайсці; багоў У сведкі клікаць, што той справы не рабіў I што не ведае зусім, хто раіў тое Зрабіць і хто напраўду тую рэч зрабіў.
Калі ў шуканнях нашых мы удачы не знайшлі, Такое з нас адзін сказаў, што мы усе Галовы апусцілі ўніз ад сграху, бо Пярэчыць не маглі таму й не ведалі, Што нам рабіць цяпер, каб не было бяды.
I сказана было, што трэба расказаць Табе аб справе той, нічога не таіць. Згадзіліся мы ўсе. Няшчаснага мяне Праз жэрабя абралі тую ўцеху ўзяць.— I вось я тут. Hi ты, ні я таго He хочам. Ведама ж, што на таго, хто весткі Прыносіць злыя, як на ворага глядзяць.
К а р ы ф е й
Ужо, ўладар, даўно на думцы мелі мы: Ці не багі зрабілі тую справу самі?
К р э о н т
Маўчы, калі не хочаш выклікаць мой гнеў! Няўжо ж такі дурны ты, хоць такі стары? Як можаш ты казаць, што нашыя багі Хоць трохі затурбуюцца пра гэты труп? Няўжо ж багі, шануючы як дабрачынца, Захочуць пахаваць таго, які прыйшоў, Каб храмы іх спаліць ды прынашэнні знішчыць, Спустошыць іх зямлю, парушыць іх законы? Ці бачыў ты багоў, каб дрэнных шанавалі? Няма такіх. Але даўно ўжо грамадзяне, Незадаволеныя мной, супроць мяне шумяць, Тайком галовамі трасуць, маёй улады Цяжар не хочуць несці, як былі б павінны.
(Паказваючы ў бок вартаўніка) Я добра бачу, што яны вартаўнікоў Намовілі за грошы, каб загад парушыць. Няма ў людзей ніводнай рэчы, што была б За грошы горшая: дашчэнту гарады Яны руйнуюць, з роднай хаты выкідаюць. Яны змяняюць думкі добрыя ў людзей I навучаюць іх нядобрае рабіць.
I шлях да хітрасці і да бязбожнасці Людзям усім заўжды паказваюць яны. Але надыдзе час, калі той, хто рабіў За золата злачынствы, кару панясе. Цяпер жа ведай, што пакуль Зевес мае Малітвы чуе — вось пад клятваю кажу — (Да вартаўніка)
Калі не знойдзеце, хто труп той пахаваў I да маіх вачэй таго не прывядзеце, Усёю карай вам не будзе смерць адна:
Жывымі ўсіх павешу і прымушу вас Нахабніка назваць, што тое учыніў, Каб навучыліся вы. дзе карысць шукаць Вам трэба — і каб ведалі, што не заўсёды I не ўсялякую карысць любіць павінны. Бо хабары ганебныя часцей нясуць Бяду з сабою, чым задавальненне.
Вартаўнік
Ці можна мне сказаць? Ці мне ісці назад?
К р э о н т
Ты досыць прыкрых слоў мне ўжо нагаварыў.
Вартаўнік
Ці боль вушам тваім зрабіў я альбо сэрцу?
К р э о н т
Шукаць надумаў, што ў мяне баліць?
Вартаўнік
Вушам я тваім боль зрабіў, злачынца ж — сэрцу.
К р э о н т
Як бачу, лапатаць ты здольны ад прыроды.
Вартаўнік
Няхай, але ж той справы не рабіў я.
К р э о н т
He веру! Ты душу сваю прадаў за грошы.
Вартаўнік
Бяда!
Бяда, калі над намі ўладу мае той, Якому мроіцца чаго зусім няма.
К р э о н т
Кажы цяпер, што хочаш. Ды калі Злачынца мне не прывядзеце вы — убачыце, Што толькі гора йдзе за дрэннай справай.
(Адыходзіць у палац)
Вартаўнік
Знайдаі ж цяпер злачынца! Зловяць ці не зловяць — Залежыць гэта толькі ад багоў адных.
Але мяне ўжо ты не ўбачыш тут.
Ужо не меў надзеі я, што буду цэлы — Багам вялікую падзяку прынясу.
(Хутка адыходзіць.)
СТАСІМ ПЕРШЫ
X о р
Страфа першая
Шмат існуе ў прыродзе магутных сіл, Але дужэйшы за ўсё — чалавек.
Ён за сівое мора ідзе
Ў час зімовых бушуючых бур;
I навокал яго ўздымаюцца бурныя хвалі. Багіню найвышэйшую, зямлю, Няўтомную і вечную, ён раздзірае, 3 году ў год ён шарпае яе плугамі, Якія цягнуць коні.
Антыстрафа першая Сеткі накінуўшы, ловіць ён Нядбалых і быстрых птахаў племя, Як і пароды дзікіх звяроў.
Рыб, што ў моры вялікім жывуць, Невадам сплеценым ловіць мудрэйшы за ўсіх чалавек.
Ён мае ўладу хітрасцю сваёю
Над дзікім львом між гор і накладае Ярмо на лёгкагрывага каня, таксама Як і на чорнага быка.
Страфа другая
Ён мову стварыў, заўладаў
I думкай імкліваю, ён
Законы даў гарадам, збудаваў
Хаты, каб уцякаць
Ад халадоў і дажджоў.
Многаразумны, ён страху не знае зусім Прад тым, што надыдзе.
Толькі не можа ён перамагчы Смерці, хоць ад цяжкіх хваробаў Лекі знайшоў.
Антыстрафа другая Ён мудра мастацтвы стварыў: Ніколі такіх не было.
Але блукае між злом і дабром: Законы людзей паважае
I праўду святую багоў.
Першы ў горадзе будзе апошнім, калі Адважны ён толькі на зло.
Разам з такім я не буду дзяліць Hi хаты, ні думак.
ДЗЕЯ ДРУГАЯ
З’ЯВА ПЕРШАЯ
3 боку поля ўваходзіць вартаўнік, які вядзе Антыгону.
К а р ы ф е й
Цуд які перада мной! He магу зразумець: Антыгону тут бачу вачыма сваімі.
Ці магу я сказаць, што яна — не яна?
Ох, няшчасная ты!
I Эдыпа няшчаснага ты дзіцянё!
Няўжо ж захацела загадам цара
He паддацца? Няўжо ў самы раз, калі ты Неразумную справу зрабіла сваю, Тут схапілі цябе ды сюды прывялі?
В а р т а ў н і к
Але, яна і ёсць, што гэта ўсё ўчыніла. Яе схапілі мы на месцы. Дзе ж Крэонт?
Уваходзіць Крэонт.
К а р ы ф е й
Вось ён цяпер з палацу йдзе якраз.
К р э о н т
Што, што такое? Да чаго цяпер прыйшоў я?
Вартаўнік
Уладар, ніколі нам даваць зароку нельга, Другая думка ворагам быць можа першай. Вось клятву я даваў, што болып ужо сюды Я не прыйду: баяўся я тваіх пагроз. Але здаецца, што вышэй за ўсе уцехі Нам радасць яеспадзеўная заўсёды.
I я прыйшоў, і клятвы не стрымаў свае. Дзяўчыну я вяду. Яе схапілі мы, Як труп яна хавала. Тут мы ўжо кідаць He сталі жэрабя — згадзіліся мы ўсе, Што гэтая знаходка толькі ўжо мая.
Вось, уладар, бяры яе — як ты жадаеш — Судзі, катуй. А я магу цяпер ісці, Бо ў тым злачынстве, бачыш, быў бязвінны я.
К р э о н т
Дык ты яе вядзеш? Дзе, як схапіў яе?
Вартаўнік
Хавала труп яна — вось, ведаеш ты ўсё...
К р э о н т
Ці добра разумееш ты, што кажаш мне?
Вартаўнік
Я ўбачыў, як хавала труп яна, які Забараніў хаваць ты. Ясна я кажу?
К р э о н т
I як яе ты ўбачыў, як яе схапіў?
Вартаўнік
Вось як усё было: калі вярнуўся я, Бы сам не свой — страшэнна ж ты мне паіражаў — Змялі мы ўвесь пясок, што цела пакрываў, I добра агалілі мы гніючы труп.
Пасля на ўзгорачку пад ветрам селі мы, Каб не чуваць смуроду, што ад трупа йшоў. I грубай, брыдкай лаянкай адзін з нас аднаго Будзіў, калі хто-кольвечы пры справе той драмаў. Так час павольна йшоў. I вось на небе ўжо Ў сярэдзіне заззяў бліскучы сонца круг. Зрабілася спякота, сквар. Ды раптам бура, 3 зямлі падняўшы пыл, які да неба йшоў, Напоўніла раўніну — ў лесе ўсё лісцё Яна зрывала, захапіла неба ўсё Бязмежнае. Закрыўшы вочы, мы Чакалі, покуль пройдзе божая напасць.
Калі ж праз доўгі час ізноў заціхла ўсё — Дзяўчыну бачым мы. Так горка плакала Яна, як быццам птушка, што гняздо сваё Убачыла сірочым і пустым, без птушанят. I вось яна, угледзеўшы той голы труп, Загаласіла і праклёны пачала Нядобрыя кідаць на тых, хто так зрабіў. Пасля ў руках пяску сухога прынясла, Падняўшы медны, добра куты келіх,
Патройным узліяннем труп ушанавала. Убачыўшы яе, мы кінуліся — й зараз Схапілі, але ў ёй не ўбачылі мы страху. Мы ёй сказалі, што яна ж зрабіла гэтак Раней, як і цяпер. Яна не адмаўлялася Hi ад чаго. Было прыемна мне і сумна: Прыемна — уцячы самому ад бяды, Але зрабіць няшчасце добрым людзям — сумна. Аднак жаданне ўласнага збавення Было мацнейшым за ўсе гэтыя пачуцці.
К р э о н т
Ты, ты! Кажы, чаму так голаў апусціла? Ці ты зрабіла гэтае, ці не?
Антыгона
He адмаўляюся — я гэтае зрабіла.
К р э о н т
(да вартаўніка)
Ты вольны — йдзі цяпер, куды жадаеш, Свабодны ад віны ў злачынстве цяжкім.
Вартаўнік выходзіць.
К р Э О Н Т
(да Антыгоны)
А ты кажы мне коратка і ясна:
Ці ведала загад, каб не рабіць таго?
Антыгона
Я добра ведала... ўсім ён вядомы быў.
К р э о н т
Адважылася ўсё-ткі ты пераступіць загад?
Антыгона
Напраўду, то не Зеўс агаласіў яго.
I Дыка7, што жыве з падземнымі багамі, Людзям такіх законаў не давала.
I твой загад я не магла лічыць такім, Каб, дадзены людзьмі, ён мог бы скасаваць Закон багоў, няпісаны ды вечны.
He ўчора, не цяпер з’явіўся той закон: Спрадвеку існаваў, заўсёды ён жыве; Ніхто не ведае, калі з’явіўся ён. Я за яго баялася перад багамі
Адказ даваць ~ людзей жа не баюся я зусім. Я ж добра ведаю, што я памру, хаця б Ты мне й не пагражаў. Чаму ж і не памерці? Я смерць раней пары карыснаю лічу.
Бо хто жыве — як я — сярод няшчасцяў сталых Няўжо лічыць не будзе смерць жаданым сном? Таксама й для мяне зусім не будзе гора Такі мець лёс. А вось калі б я брата Памерлага пакінула непахаваным — Было б вось гэта гора. Іншага не знаю.
Табе здаецца, што раблю я як дурная? — Глядзі, каб ты не быў дурнейшы за мяне.
К а р ы ф е й
Суровы бацькаў дух паказвае дзіця Суровае — хіліцца прад бядой не ўмее.
К р э о н т
(да Антыгоны)
Дык ведай жа, што дух занадта цвёрды Тым падае лягчэй. Таксама бачыць можаш, Як цвёрдае жалеза, калі мы яго
Ў агні распалім і яшчэ цвярдзейшым зробім — Лягчэй ламаецца і крышыцца яно.
Я ведаю, што наравісты конь аброццю Маленькаю кіруецца. Бо нельга быць Занадта гордым тым, хто ў іншых пад уладай.
(Да старцаў.)
Злачынства першы раз яна зрабіла, Калі не споўніла абвешчаны загад; Другі раз — вось цяпер, калі, пасля учынку, Яна ім пахваляецца й смяецца з нас. He буду я мужчына — дык яна ім будзе, Калі без кары ёй абыдзецца злачынства. Але хаця б яна раднейшай за сястру Была мне — і за ўласную маю сям’ю — Яны ад кары самай жорсткай не ўцякуць — Яна з сястрой сваёй. Бо і яе таксама Я вінавачу ў тым, што і яна супольна 3 сястрою раілася труп той пахаваць.
(Да варты.)
Паклічце мне яе. Ў палацы бачыў я, Шалела як яна і розуму не мела. Звычайна бо душа злачынцу выдае
Раней, чым выкрытага ў змове, схопяць.
Але найгоршы той, хто, схоплены на месцы, Пасля віну сваю за словамі хавае.
Антыгона
Ці больш жадаеш ты, чымся забіць мяне?
К р э о н т
Нічога болып. To ўсё, чаго жадаю.
Антыгона
Чаму ж яшчэ марудзіш? Словы ўсе твае Мне прыкрыя і будуць прыкрымі заўсёды. Дый і табе таксама я зрабіла прыкрасць. Але ж чым я магла б здабыць такую славу, Якую здабыла я, брата пахаваўшы?
(Да хору.)
Вы ўсе згадзіліся б, што я зрабіла добра, Калі б не скоўваў сграх вам вуснаў гэтак.
К р э о н т
Так думаеш з усіх кадмейцаў8 ты адна.
Антыгона
Такія ж думкі ў іх — але перад табой маўчаць.
К р э о н т
He сорамна табе не быць з усімі разам?
Антыгона
Я не саромлюся аддаць пашану брату.
К р э о н т
Ці ж братам той быў, хто ў бойцы з ім загінуў?
Антыгона
I ён мой брат: бацькі адныя ў нас.
К р э о н т
А гэтага ж чаму зняважыла ты так?
Антыгона
He будзе так казаць нябожчык Этэокл.
К р э о н т
Ты ж кепскага шануеш гэтаксама, як яго.
Антыгона
To быў не раб яго, той, што загінуў — родны брат.
К р э о н т
Радзіму нішчыў той, другі — абараняў.
Антыгона
А смерць для ўсіх адны законы мае.
К р э о н т
Дык нельга ж добрага з нядобрым параўноўваць.
Антыгона
(паказваючы на зямлю)
Хто ведае, якія думкі там пра гэта?
• К р э о н т
He можа вораг сябрам быць і пасля смерці.
Антыгона
Мой лёс — любіць абодвух.
He нянавісць — лёс мой...
К р э о н т
(паказваючы на зямлю)
Ідзі ж туды і там любі, як хочаш.
Пакуль жыву — жанчына ўладу мець не будзе!
3 палаца выводзяць Ісмэну.
З’ЯВА ДРУГАЯ
К а р ы ф е й
Тут вось перад дзвярыма Ісмэна стаіць. Шчыра любячы брата, яна слёзы лье.
Над брывамі ў яе хмара смутку ляжыць, I чырвоны ўвесь твар;
Па прыгожых шчаках яе слёзы цякуць.
К р э о н т
(да Ісмэны)
Ты, што, ў мой дом, як быццам гадзіна, запоўзшы, Таемна кроў маю піла, а я не бачыў,
Што дзве бяды й пагібелі гадую трону.
Ты шчыра мне скажы, ці прызнаешся ў тым, Што разам з ёю труп хавала, альбо ты Дасі прысягу, што не ведаеш нічога?
I с м э н a
Калі яна, тады і я рабіла. Разам
Рабілі справу мы — адказ нясём абедзве.
Антыгона
Няпраўда ж гэта ўсё. Ты не хацела, I я не прыняла твайго ўдзелу ў гэтым.
I с м э н a
Сястрычка бедная мая, мне раздзяліць He сорамна пакуты, што ты панясеш.
Антыгона
Чыя была то справа — ведаюць Аід9 ды цені.
Я ж не люблю таго, хто любіць толькі словам.
I с м э н a
Сястрычка, родная, дай разам мне з табою Памерці — і нябожчыку пашану тым аддаць.
Антыгона
Са мной ты не памрэш. Чаго не дакранулася — Сваім ты не лічы! Адна памру я толькі.
I с м э н a
Якое мне жыццё ўжо будзе без цябе?
Антыгона
Крэонта запытай — аб ім ты клопат мела.
I с м э н a
Чаму ж з мяне смяешся? Ў тым няма ж карысці. Антыгона
Калі з цябе смяюся — я сама нясу пакуту.
I с м э н a
Чым я цяпер магла б уцеху даць табе?
Антыгона
Дбай пра сябе. Твайму збаўленню не зайздрошчу.
I с м э н a
Ox, гора мне! Няўжо твой лёс не падзялю?
Антыгона
Ты ж выбрала жыодё, а я абрала смерць.
I с м э н a
Але ж усіх маіх не ведала ты думак.
Антыгона
Адно здаецца добрым мне, а іншае табе...
I с м э н a
Але ж у нас абедзвюх роўная віна.
Антыгона
Адважнай будзь. Жыві, а я... я ўжо даўно Памерла. I памерлым я карысна толькі.
К р э о н т
Як бачу, звар’яцелі дзве: адна цяпер, Другая ж гэткаю была ад нараджэння.
I с м э н a
У тых, пакуту хто нясе, ўладар, іх розум He гэткі ўжо, як быў раней: знікае ён.
К р э о н т
Як у цябе. Ты ж з дрэннымі рабіла ліха.
I с м э н a
Што мне ў жыцці адной, калі яе не будзе?
К р э о н т
Аб ёй ты не кажы, памерла ўжо яна.
I с м э н a
Няўжо нявестку сынавую ты заб’еш?
К р э о н т
Зямельку каб араць, палёў ты знойдзеш шмат.
I с м э н a
He знойдзеш ты суладдзя, што было між імі.
К р э о н т
Я дрэннай жонкі сыну не хачу майму.
Антыгона
О мілы Геман, бацька зневажае як цябе!
К р э о н т
Абрыдла мне ўжо ты з тваім каханнем разам.
К а р ы ф е й
Няўжо разлучыш з ёю сына ты свайго?
К р э о н т
Магіла, смерць — вось хто разлучыць іх!
К а р ы ф е й
Прысуд твой — бачу я — каб ёй ісці на смерць?
К р э о н т
I твой, і мой. Марудзіць досыць! Гэй вы, слугі! Ў палац адвесці іх! I там, у гінейкеі10, Трымаць іх пільна і нідзе іх не пускаць, Бо уцякаюць нават смелыя, калі Канец жыцця ўжо бачаць прад сабой.
Варта адводзіць Антыгону 1 Ісмэну ў палац, праз левыя дзверы. Крэонт панура сядае на каменную лаву.
СТАСІМ ДРУГІ
X о р
С т р а ф a пе р ш а я
Шчаслівыя людзі, ў якіх прайшло без бед жыццё! Але калі твой род багі пакараюць,
Беды ўсялякія прыйдуць на ўсе твае пакалені.
Так налятаюць хвалі марскія
У час страшэнных бур,
Якія йдуць з фракійскімі вятрамі.
3 падводнай глыбіні пясок
Нясецца чорны. Скалы
Пры беразе і стогнуць, і гудуць.
Антыстрафа першая
Я ж бачу: ў Лабдакідаў дом бяда ідзе за бядою, Спрадвеку йдуць ад продкаў яны да нашчадкаў. I ўнукаў дзеду не вызваліць, бо ярасць багоў Іх гоніць, гоніць без канца.
Алопші корань у Эдыпавым быў родзе, Над ім заззялі быццгм промні сонца.
I зноў крывавы серп падземных
Багоў яго знішчае —
Шаленства ў словах, як і ў думках.
Страфа другая Якая моц людзей магла б Моц тваю зламаць, Зевес? Над ёю нават сон — нядужны ўладца, I месяцы, што няўтомна Бягуць. He ведаеш старасці ты I ў ясным бляску Алімпа пануеш. Ну, а над намі — адзін закон; Ён быў, ён ёсць, ён будзе;
Ў жыцці чалавека няма
Нічога пэўнага, апроч няшчасцяў.
Антыстрафа другая Прывабная надзея ўсё-ткі Шмат якім людзям дае уцеху I шмат каму маной бывае ў іх жаданнях палкіх. Вядзе людзей, якім нішто не бачна, I раптам іх у полымя кідае.
Так слова мудрае калісьці хтось сказаў: Чый розум бог вядзе ў бяду, Таму дабром заўсёды ліха Здавацца будзе. Без бяды Такі нядоўгі час жыць можа.
ДЗЕЯ ТРЭЦЯЯ
З’ЧВА ПЕРШАЯ 3 боку горада ўваходзіць Геман.
К а р ы ф е й
Вось і Геман ідзе. У сямейцы тваёй Ён адзіны сынок. Ці ж бядуе аб тым, Лёс які будзе „мець нявеста яго, Антыгона, якую ён шчыра кахаў?
К р э о н т
Мы зараз будзем ведаць лепей, чым прарокі.
(Да Гемана.)
Мой сын, ці ты ідзеш на бацьку злы, бо чуў Прысуд яго рашучы аб тваёй нявесце, Альбо табе я буду дарагі заўсёды?
Г е м а н
Я твой, о бацька: ты парады мне даеш
Карысныя — заўсёды іх выконваць буду. Пакуль мяне вядзеш ты добра, я не стану Лічыць каханне даражэйшым за цябе.
К р э о н т
Так, сын мой, трэба й думаць, і лічыць Усё ніжэй за меркаванне бацькі.
I вось чаму дзяцей мы паслухмяных любім, (Калі ў сям’і такіх мы маем) — то ж яны Ідуць супроць бацькоўскіх ворагаў, а сябра Яны шануюць так, як бацька сам.
Што ж нам сказаць аб тым, хто нарадзіў Дзяцей благіх? Ён нарадзіў бяду Сабе і вечны смех для ворагаў сваіх.
Так і цяпер, мой сьы, ты розуму не страць Дзеля жанчыны, што дае табе пацеху.
Бо ведай, што, калі благая жонка ў хаце, Халоднымі табе яе абдоймы будуць, Бо дрэнны друг — найгоршая бяда.
3 пагардаю, як ворага, адкінь яе: Няхай другіх сабе шукае пад зямлёй. Адкрыта я пры ёй засведчыў, што яна Адна з усіх пайшла супроць загаду. Прад грамадзянамі не буду брахуном, Але заб’ю яе! Няхай Зевеса кліча Сямейнага. Бо родным я калі дазволю ' Ісці супроць мяне — тым больш чужыя пойдуць. Калі хто будзе ў хаце ўласнай добры — Ў дзяржаўных справах той карысць нам прынясе. А хто пачне пераступаць законы Альбо надумаецца йсці супроць цароў, Таму ніколі я не дам пашаны.
Каго народ абраў, таму ты паслухмяны будзь. У справах усялякіх — добрых, дрэнных — Такі, скажу я смела, будзе добра й сам Другімі кіраваць, і слухаць кіраўніцтва.
I ў час страшэннай бітвы цвёрды будзе ён, Сябрам сваім паплечнік добры і праўдзівы. За безуладдзе ж горшага няма няшчасця: Яно дзяржавы губіць і руйнуе хаты Дашчэнту, і паплечнікаў у бітве На ўцёкі гоніць. I, каадварот, ратуе Заўсёды паслухмянства тых, хто паслухмяны. Дык вось чаму законы трэба бараніць.
Жанчыне ж нельга нам ніколі паддавацца — Калі ўжо трэба, лепш загіну ад мужчыны, Чым каб казалі, што жанчыне паддаюся.
К а р ы ф е й
Калі яшчэ ў старога розум не загінуў, Здаецца мне, што ўсё разумна ты казаў.
Г е м а н
Даюць багі ўсім людзям, бацька мой,— Рэч лепшую за ўсё, што толькі ў свеце ёсць. He здолеў бы я й здолець не хацеў бы Давесці, што няправільна ты ўсё казаў.
Але ж і ў іншых думка добрая быць можа: Лягчэй магу я за цябе разведаць, Што кажуць і каго ганьбуюць людзі.
А просгаму народу жудасны твой позірк — He скажа ён таго, чаго не любіш ты.
Я ж непрыкметна чуць ўсё магу, што кажуць. Шкадуе гэтаую дзяўчыну ўвесь народ, Бо менш за ўсіх жанчын павінна згінуць, Ліхую смерць панесці дзеля справы слаўнай. Што брата роднага, які ў баі загінуў, Непахаванага, яна не захацела Пакінуць птушкам ды сабакам злым — Хіба ж яна вянка не варта залатога?
Такая гутарка таемная ідзе.
А для мяне няма нічога даражэй За тое, каб усё шчасліва йшло ў цябе. Бо для дзяцей ёсць слава — бацькаў дабрабыт. Ты не насі ў душы такога меркаванпя, Што толькі тое правільна, што кажаш ты. Бо той, хто думае, што ён адзін разумны, Што словам ён найлепш валодае, што ён Адзін велікадушны — брахуном пустым Аказваецца потым у жыцці сапраўдным. Бо нават мудрацу не сорамна ніколі Вучыцца шмат чаму й не быць занадта ўпартым. Струмень бурлівы так мілуе тыя дрэвы, Якія гнуцца перад ім, а тыя, Што не згінаюцца — з карэннем вырывае. Як ветразей не хоча скласці і марак Прад бурай, карабель яна перавярне — I будзе на кілі марак той выплываць.
He будзь жа ўпарты, бацька: свой прысуд змяні, Бо калі я, малодшы, думку мець сваю
Mary — кажу я, што вышэй за іншых толькі той, Хто будзе поўны мудрасці заўсёды.
Калі ж не так (бо мала гэткіх ёсць людзей), Дык слухаць трэба тых, хто раіць добра.
К а р ы ф е й
Калі, ўладар, ён мудра кажа, слухайся яго, А ты — яго. Абодва добра вы казалі.
К р э о н т
Я ўжо стары. Няўжо вучыцца буду
Я розуму ад гэткіх дзецюкоў?
Г е м а н
Вучыся толькі праўдзе ты! Калі ж я малады, Глядзі не на гады мае, але на справы.
К р э о н т
Злачынцаў шанаваць — твая такая справа?
Г е м а н
Злачынцаў шанаваць не стаў бы я прасіць.
К р э о н т
I гэтую злачынцай ты не лічыш?
Г е м а н
Увесь народ фіванскі гэтага не лічыць.
К р э о н т
Ці можа мне народ загадваць, як рабіць?
Г е м а н
Цяпер вось ты сказаў, як малады дзяцюк.
К р э о н т
Ці я, ці іншы хто тут мае ўладу?
Г е м а н
Належаць горад і не можа аднаму.
К р э о н т
Уласнасць ён таго, хто ўладу мае.
Г е м а н
Як добра быў бы ты ў пусгыні ўладаром!
К р э о н т
Ну, за жанчыну ты, як бачу, добра б’ешся... Ге м а н
Калі жанчына — гэта ты. Я дбаю пра цябе.
К р э о н т
Нягоднік! 3 бацькам ты спрачаешся праз гэта? Г е м а н
Бо ж бачу я, як робіш ты няслушна.
К р э о н т
Ці ўсё ж няслушна — ўладу шанаваць сваю? Г е м а н
To не пашана ўладзе, то багам знявага.
К р э о н т
Жанчыны раб, які ты брыдкі мне!
Г е м а н
Ганебных спраў затое я рабом не буду.
К р э о н т
Ты ў кожным слове толькі й думаеш аб ёй...
Г е м а н
I пра цябе, і пра сябе, і пра багоў.
К р э о н т
Жанчыны раб! Мяне не збаламуціш!
Г е м а н
Жадаеш сам казаць, а слухаць не жадаеш?
К р э о н т
Яе жывую ты не будзеш жонкай мець.
Г е м а н
Калі памрэ яна, памрэ яшчэ й другі.
К р э о н т
Ты да таго дайшоў, што пагражаеш мне?
Г е м а н
To не пагроза, то адказ на неразважнасць.
К р э о н т
На гора ўласнае мяне навучыш ты,
Бо, неразважны сам, мяне вучыць ты хочаш.
Г е м а н
Сказаў бы я, каб бацькам ты маім не быў, Што розуму не маеш ты зусім.
К р э о н т
Ах так? Даю прысягу я Алімпам, ведай, Што не на радасць ганіш ты мяне.
Гэй, варта, гэй! Прывесці тую пошасць — Няхай у жаніха памрэ тут прад вачыма!
Г е м а н
He будзе гэтага! Перад вачыма
Маімі не памрэ яна, але й ніколі
Ужо не ўбачыш ты мяне сваймі вачыма.
Шалей між тымі, хто твае шаленствы любіць!
(Адыходзіць)
З’ЯВА ДРУГАЯ
К а р ы ф е й
Пайшоў ён, уладар мой, хутка, раззлаваны. Гнеў юнакоў такіх бывае небяспечны.
К р э о н т
Няхай! Няхай сябе ён лічыць больш за чалавека: Ад смерці ўсё-ткі ён не збавіць іх.
К а р ы ф е й
Няўжо ты думаеш забіць дзяўчат абедзвюх?
К р э о н т
He, не! Ты кажаш слушна. Тую, што да трупа He датыкалася, не буду я караць.
К а р ы ф е й
Якім жа чынам хочаш ты яе забіць?
К р э о н т
Я павяду яе глухою сцежкай,
Яе ў пячоры камяністай я схаваю, Харчоў ёй трохі дам, каб не было граху, Каб горад наш забойства не зрабіў. Няхай Аіду моліцца там — аднаго Яго спаміж багоў яна шануе —
Каб ён яе ад смерці збавіў, ці, Калі не збавіць ён — няхай спазнае, Што бога пекла так не трэба шанаваць.
Ідзе ў палац.
СТАСІМ ТРЭЦІ
X о р
Страфа
Непераможны Эрот11,
Эрот — над усімі ўладар,
На шчочках дзяўчыны прыгожай
ты спіш так прыіожа!
За мора нясешся і ў хаты сялян уваходзіш, Нікому знайсці ад цябе немагчыма ратунку: ні богу, Hi чалавеку смяротнаму —
ўсіх ты шалець прымушаеш.
Антыстрафа
Думкі людзей справядлівых
Ты хіліш да зла, да злачынстваў.
Вось і цяпер узняў ты разлад спаміж родных. Позірк дзяўчыны прыгожай, што з вочак Прывабных зіхціць, за законы багоў мацнейшы, Бо Афрадыта12, багіня магутная, бавіцца ўсімі.
ДЗЕЯ ЧАЦВЁРТАЯ
З’ЯВА ПЕРШАЯ
3 палаца варта выводзіць Антыгону.
К а р ы ф е й
Што я бачу? 1 я ўжо забыцца гатоў На законы, і слёз не магу я стрымаць, Што струменнем, патокам ліюцца з вачэй. Антыгона ідзе не ў дом жаніха, А ў апошнюю вечную хату.
Страфа першая
Антыгона
0, грамадзяне зямлі бацькоў, глядзіце: іду я Шляхам апошнім сваім.
Сонейка промні апошнія бачу, Больш не спаткаюся з ім. Вядзе Аід мяне жывую Да Ахэронтаі3-ракі.
Шлюбу ў жыцці я не ведала, Песень вясельных сабе я не чула ніколі — Шлюб буду мець з Ахэронтам,
К а р ы ф е й
Але ж славы вянок маеш вечны ты, I сыходзіш з ім ты ў дамавіну сваю. He хвароба цяжкая згубіла цябе, He згубіў цябе меч. Ды стварыла закон Ты сабе, і ў падземнае царства адна Між жанчын ты, жывая, сыходзіш.
Антыстрафа п е р ш а я
Чула я: згінула ў жалю Фрыгійская чужаземка’4 — Там, на вяршыні Сіпіла.
Быццам магутны павей, Апанаваў яе камень. Ёсць чутка такая: Льюцца дажджом на яе, Буры катуюць няспынна, і вечна Плача яна і слязьмі палівае каменне. Гэткую ж смерць мне рыхтуюць багі.
К а р ы ф е й
Ад багоў нарадзілзся вечных яна;
Мы ж — смяроткыя ўсе і смяротных сыны. Але вось пра цябе будуць чуткі хадзіпь — Што і ты да багіні падобнай была, Як жыццём, так і смерцю сваёй.
Страфа другая
Антыгона
Гора! Смяюцца з мяне! Вы, багі мае родныя, Што ж абражаюць мяне Перад смерцю маёй?
Горад мой родны, Народ мой вялікі!
Хвалі крыніцы Дыркейскай15!
Гай Фіванскіх багоў16’
Будзьце за сведак вы мне.
He плачуць па мне, не судзілі мяне.
Іду ў падзямелле страшэннае — Там і памру ў незвычайнай магіле. Гора мне беднай!
Я не нябожчыца, я й не жывая, Я не з памерлымі, я й не з жывымі!
X о р
Занадта смелай ты была:
Дзіця, наважылася ты Замах на вечнае зрабіць. Твсй лёс страшэнны — бацькаў лёс.
Антыстрафа д ру г а я
Антыгона
Ты дакрануўся да раны балючай маёй I пра вядомы лёс бацькі ўзгадаў. Пра тое няшчасце, Што гоніць усцяж Род Лабдакідаў вялікі.
Ложак ганебны
Беднае маці маёй!
Мужам ёй бацька ў няведанні стаў:
Сын яе — бацька мой — там з ёй ляжаў. Ад іх нарадзілася, бедная, я.
Вось і іду пад праклёнам багоў
і без шлюбу да іх. Бедны мой брат, Што шлюб так пракляты зрабіў: Ты ўжо й памёр, і жывую мяне забіваеш!
X о р
Нябожчыкаў любіць — святая справа, Але ж і той, хто ўладу мае, Павінен тую ўладу бараніць.
Праз гордасць ты сваю загінеш.
3 палаца выходаіць Крэонт.
Э nod z
Антыгона
Плачу не чую, родных не бачу,
Песень вясельных няма.
Так вось іду я
Шляхам апошнім сваім.
Я, нешчаслівая, сонейка ззяння
не ўбачу ўжо болей.
Плакаць не будуць аб долі маёй Людзі, якіх я любіла.
З’ЯВА ДРУГАЯ
К р э о н т
(выходзячы з палаца)
Вы ведаеце, што калі б было карысна Стагнаць і плакаць, каб адрочыць смерць — Дык хто ж тады б калі стагнаць спыніўся?
(Да варты)
Хутчэй — як я сказаў — яе адвесці Ў глыбокую пячору. Там яе Адну пакінуць. I няхай вось там яна Ці памірае, ці жыве й шукае жаніха. А я сябе не зганьбіў смерцю той дзяўчыны — Я толькі ад жыцця з людзьмі яе адсунуў.
Антыгона
Мой дол, пакой дзявочы мой і хата Падземная ды вечная мая! Іду Да вас я, родныя. Вас там, якіх Загінула у ліку незлічоным, Багіня Персэфона17 прытууііла.
Цяпер і я іду да вас, нядобрай смерцю Памерлая раней, чым скончыла жыццё. Але я спадзяюся, што, калі прыйду Да вас, прыйду я мілаю для ўсіх — I для цябе, мой бацька, для цябе, матуля. I для цябе, браток мой родны Этэокл. Бацькі мае, калі памерлі вы, Я ўласнымі рукамі вас абмыла, Вас апранула і зрабіла узліянні.
Цяпер жа, Палінік, за тое, што цябе Я пахаваць хацела, гэтак плоцяць мне. Але за тое, што табе ўздала Пашану я, мяне хваліць разумны будзе. Мой родны брат! Што гэткім чынам я цябе
Ушанавала — бачыць грэх у тым адзін Крэонт: To для яго страшэннае злачынства.
1 вось цяпер вядзе мяне ён гвалтам На смерць. He зведала я шлюбу, песень He чула я вясельных, мужа я не мела, He гадавала і не мела я дзяней. Іду ў дол да памерлых я, жывая, Няшчасная, адна, без тых, каго люблю. Які ўсё ж я закон багоў пераступіла? Ці ж трэба мне, няшчаснай, на багоў яшчэ Надзею мець? Каго ж я абаронцам Mary назваць між іх сваім? To ж я, Зрабіўшы справу добрую, злачынцай стала. Дык вось багі што лічаць добрым! Калі так, Дык трэба ж мне згадзіцца, што нясу Пакуту я за грэх свой сапраўды, Калі ж на вас ляжыць віна, жадаю Цярпець не болып, чым я цярплю бязвінна.
К а р ы ф е й
Той жа імпэт супраціву яшчэ У душы яе моцны й цяпер.
К р э о н т
Што ж, пасля вы, якія вядзеце яе, Слёзы будзеце ліць за маруднасць сваю.
Антыгона
Гэтым словам мяне пасылаюць на смерць. Як цярплю я, як цяжка на сэрцы!
К р э о н т
Суцяшаць я не буду цябе, што змяню Над табою прысуд свой ранейшы.
Антыгона
0 зямелька Фіванская, горад бацькоў!
0 багі мае родныя!
Паміраю. За што? Без віны.
Паглядзіце, фіванскія ўсе ўладары: Я, апошняя з царскай сям’і, Ад каго і як цяжка цярплю!
I за што? — Што любіла багоў Ды законы багоў шанавала.
СТАСІМ ЧАЦВЁРТЫ
X о р
Страфа першая
Змяніла й Даная18 святло нябёс На цемру мядзянае вежы.
Замкнулі, схавалі яе Ў магільным пакоі.
Яна ж была слаўнага роду дзіця I мела сыночка ад Зеўса, Які да яе ўсё прыходзіў дажджом залатым. Але страшэнную нейкую сілу Лёс мае над намі.
Вызваліць нас ад яго не можа нішто — Hi меч, ні багацце, ні вежа, Hi чорны, між хваль, карабель.
Антыстрафа першая Дрыанта19 запальчывы сын, Гедона ўладар —
I ён быў таксама ў няволі. За кпіны і злосць яго Дыяніс Замкнуў у каменнай турме. Шаленства страшэнную моц выяўляў ён. Быў ён пакараны вар’яцтвам За тое, што з бога смяяўся, Вакханак-жанчын прыпыняў, гасіў вакхічны агонь, На музаў злаваўся, што граюць на флейтах.
Страфа др уг ая
Ля чорных скал між двух марэй Узносіцца бераг Басфорскі
Стаяў там Салмід20 негасцінны Фракійскі. Там у абодвух Фінея21 сыноў Бачыў жудлівыя раны Арэй.
Акрутная мачаха іх асляпіла: Сваімі рукамі крывавымі вочы Яна працяла чаўнаком.
I кроў пра іх помсту крычыць.
Антыстрафа другая Марнелі яны ў падзямеллі. Аб долі Няшчаснай матулі сваёй бедавалі.
Паходжанне ж мела яна
3 сям’і Эрэхтыдаў22, старэйшага роду.
Ў далёкай пячоры,
Між бацькаўскіх бур
Багоў дзіцяня, Барэада23 ўзрасла:
Ляцела яна, бы віхор, па гарах,
Аднак і яе
Лёсу багіні схапілі тады!
У час выканання стасіма варта павсльна вядзе Антыгону прэч.
ДЗЕЯ ПЯТАЯ
Уваходзіпь Тырэсій, якога вядзе хлопчык.
Т Ы р Э С І Й
Уладцы Фіваў! Мы адной прыйшлі дарогай, Глядзеў жа з двух адзін. Бо ж у сляпых Дарога тая, што пакажа правадыр.
К р э о н т
Што новага, стары Тырэсій мой?
Т ы р э с і й
Скажу, скажу, а ты слухмяны будзь прароку.
К р э о н т
Заўсёды я твае парады слухаў.
Т ы р э с і й
I горадам праз гэта добра кіраваў.
К р э о н т
Mary засведчыць, што ты мне дапамагаў.
Т ы р э с і й
I зноў па ўскрайку бездані ты ходзіш.
К р э о н т
Чаму? Я ўвесь дрыжу прад словамі тваімі.
Т ы р э с і й
Дык слухай аб прыкметах, што я бачыў: На старадаўнім месцы варажбы я сеў, Дзе птахі чараўнічыя злятаюцца ў мяне.
I чую птахаў крык я, невядомы мне —
Яны крычалі крыкам злым, злавесна-дзікім. Я чуў, як кіпцюрамі аднаго адзін ірвуць Крывавымі. I моцна крыламі яны шумелі, I страх мяне схапіў. Хацеў ахвяру я Тады на вогненным прынесці алтары. Але агонь ахвяр не браў. Тлушч сцёгнаў Растапліваўся і на попел капаў.
Той тлушч чадзіў і пырскаў угару; Жоўць разлілася, сцёгны агалелі Ўжо цалкам, бо на іх болып тлушчу не было. I я ад гэтага дазнаўся хлапчука, Што не дала прароцтваў мне ахвяра — Бо ён вядзе мяне, як я вяду другіх.
Бяду спазнае горад ад твайго прысуду. Бо паразносілі сабакі й птушкі ўсюды, Па ўсіх ахвярніках ды вогнішчах у нас Няшчаснага Эдыпавага сына цела, I ўжо ад нас багі прыняць не хочуць Алтарных модлаў ды спалення сцёгнаў. I крыку яснага прарочы птах не дасць, Бо сыты ён крывёю мерцвяка.
Падумай жа пра гэта, мой сынок!
Рабіць памылкі — лёс агудьны ўсіх людзей. Але разумны і шчаслівы будзе той, Які няўмольным, трапіўшы ў бяду, He застаецца й выправіць імкнецца зло. Аб неразумнасці упартасць сведчыць. Памерламу ты саступі і не катуй Таго, хто згінуў. Ці ж памерлага забіць Другі раз... можа быць якая слава ў тым? Жадаючы дабра табе, казаў я добра.
А як прыемна ад таго вучыцца, Хто добрыя, карысныя дае парады!
К р э о н т
Стары, стары, страляеце вы ўсе, бы ў мэту, Ў мяне, ды йшчэ прароцтвамі мяне злавіць Вы хочаце. Ужо даўно мяне, нібыта Тавар карысны, прадалі ужо свае.
Што ж, нажывайцеся, электр сардыйскі24: Сабе вы набывайце, калі хочаце, I золата індыйскае. Але ж таго He пахаваеце ў магіле вы ніколі. • Хаця б Зевесавы арлы, труп разарваўшы, Здабычу палажылі аж пад трон яму —
Я пахаваць злачынцу і тады не дам. Граху не боязна мне, бо добра ўжо вядома, Што чалавек не здолее зняважыць бога. А ты, стары Тырэсій, памятай вось што: Ганебна гінуць нават мудрацы, Калі, жадаючы карысці, словы Ганебныя ў прыгожай форме кажуць нам.
Т ы р э с і й
Бяда! Ці ведае хто між людзей, ці разумее?..
К р э о н т
Пра што ты? Што сказаць ты хочаш?
Т ы р э с і й
Наколькі лепш разважнасць за багацце.
К р э о н т
Наколькі, думаю, горш — неразважнасць.
Т ы р э с і й
На гэтую хваробу й хворы ты цяпер.
К р э о н т
Знявагай даць адказ прароку не хачу я.
Т ы р э с і й
А ўжо зняважыў ты мяне, калі сказаў, Што непраўдзівыя прароцтвы я раблю.
К р э о н т
Да грошай надта хцівыя прарокі ўсе.
Т ы р э с і й
А ўсе тыраны — да ганебнае карысці.
К р э о н т
Ці разумееш ты, што кажаш гэта ўладару?
Т ы р э с і й
Вядома ж. Гэтаму даў гораду ратунак Ты толькі з дапамогаю маёй.
К р э о н т
Прарок ты мудры, толькі любіш ты няпраўды.
Т ы р э с і й
Прымусіш ты мяне сказаць, што ў глыбіні Душы маёй ляжыць дагэтуль нерухома.
К р э о в r
Ну што, паруш. Але не для карысці.
Т ы р э с і й
Дык добра ж. Пра твой лёс я раскажу табе.
К р э о н т
Але душы маёй не купіш ты ніколі!
Т ы р эсі й
Дык добра ж ведай, што яшчэ нямнога колаў Імклівыя калёсы сонца прабягуць, Як сам ты аддасі памерлым узамен Таго, хто з родных самы дарагі табе — За тое, што душу жывую кінуў Ты пад зямлю, ганебна ў доле пахаваўшы. Вось цела на зямлі трымаеш ты — Аіда Уласнасць; труп няшчасны, без пашаны Належнай целу, без хаўтур пачэсных. He маеш права на яго ні ты, Ані багі зямныя. А прычына — ў тваім гвалце. Бязлітасныя, страшныя Эрыніі25 — Аіду і багам пакорныя, за гэта Ужо чакаюць, каб за ўсе злачынствы Такую ж самую табе даць кару.
Няўжо ж, падумай, я падкуплены кажу Ўсё гэтае? Ужо чакаць нядоўга — Ў тваім палацы стогны чутны будуць Мужчын, жанчын, і гарады варожыя Усе паўстануць, дзе кавалкі трупу Пранеслі ці сабакі, ці звяры якія, Ці птах які драпежны — пах нядобры Разносячы па вогнішчах усюды.
Ты выклікаў мой гнеў — і ў гневе стрэлы, Бы той стралок, пусціў табе я ў сэрца: Ад жару іх не уцячы табе.
(Да хлопчыка)
Вядзі дамоў мяне, дзіця! Хай злосць сваю Ён вылівае на малодшых за мяне.
Няхай навучыцца ён спакайней казаць I думкі лепшыя мець, чым цяпер.
Яны выходзяць.
З’ЯВА ДРУГАЯ
К а р ы ф е й
О цар! Пайшоў прарок, страшэнныя прароцтвы Нам даўшы. Ведаю ж я добра. што з пары, Як валасы мае сівымі сталі з чорных, Хлусні прарок ніколі не казаў.
К р э о н т
Згаджаюся і сам, і страх бярэ мяне.
Мне цяжка саступіць. Калі ж спрачацца буду, Mary сябе страшэнна загубіць.
К а р ы ф е й
Разважны будзь, Менойкаў сын, Крэонт!
К р э о н т
Што ж мне рабіць? Кажы. Пакорлівы я стану.
К а р ы ф е й
Дзяўчыну выведзі з падземнай хаты. Непахаванага ты пахавай.
К р э о н т
Дык думаеш і раіш саступіць?
К а р ы ф е й
Хутчэй — як толькі можаш. Хутка наганяюць Людзей благіх Эрыніі, пасланніцы багоў.
К р э о н т
Бяда мне! Цяжка мне рабіць, што не ляжыць На сэрцы. Толькі ж не магу спрачацца з лёсам.
К а р ы ф е й
Цяпер рабі ўсё сам, не даручай нікому.
К р э о н т
Пайду я зараз жа. Хутчэй ідзіце, слугі, I тыя, хто са мной, і тыя, хто ў палацы. Сякеры — ў рукі, і да ўзгорку йдзіце хутка. Я й сам пайду, прысуд свой скасаваўшы; Сам вузел я звязаў, я ж сам і развяжу. Бо ўсё ж баюся, ці найлепш не будзе. Жыццё нам скончыць пад законамі багоў.
Ён і слугі выходзяць і ідуць у бок поля.
СТАСІМ ПЯТЫ
Хор
Страфа першая
Бакх шматіменны, слава кадмейскай дзяўчыны26, Зеўса грымотнага сын, Слаўнай Італіі бог, Шануюць цябе ў Элеўсіне — Народы збіраюцца там адусюль На раўнінах багіні Дэметры27.
Вакх, вакханак айчына, Фівы — айчына й твая. Ты там жывеш, там празрысты Струмень Ісмэна28 цячэ, А людзі — насенне дракона.
Антыстрафа першая
Над двухгаловай гарой29 дым чырвоны ўвесь час Бачыць цябе. Карыкійскія німфы30 Там карагоды водзяць свае,
I чутны крыніцы кастальскае31 шэпты.
Павоем прыбраныя ўзгоркі Нісейскага горнага краю32 I бераг, зялёны ад лоз вінаграду, Да нас пасылаюць цябе.
I з песняй святою,
I поўная ўцехі, На вуліцы Фіў ты ўваходзіш.
Страфа другая
Больш за ўсе гарады шануеш ты Фівы, Быццам маці сваю — што забіў Страшнай маланкаю Зеўс.
Горад наш родны цяпер Цяжка так хворы ляжыць. Прыйдзі, каб ачысціць яго, 3 Парнаскай гары, ці праз мора, Праз шумныя хвалі пратокі.
Антыстрафа другая
Га, правадыр палаючых зор і начных Песень ды клічаў святых.
Роднае Зеўса дзіця!
З’явіся, ўладар, і няхай Прыйдуць з табой і вакханкі, Якія ў шаленстве святым Цэлую ноч карагодзяць I славяць вялікага Вакха!
ЭКСАД
З’ЯВА ПЕРШАЯ
Ад поля ідзе Вястун, Крэонтаў слуга.
В я с т у н
Насельнікі сцен Кадма й Амфіёна33, He трэба ні хваліць, ні ганьбіць нам жыцця, Пакуль яшчэ жыве на свеце чалавек. Бо так заўжды здараецца, што лёс Няшчасных падымае і, наадварот, Шчаслівага бязлітасна скідае ўніз. Смяротныя не ведаюць, што з імі будзе. Раней я думку меў: які Крэонт шчаслівы! — Ад ворагаў зямлю Кадмееву ён збавіў I ўладу ўсю над краем ён сабе забраў, I дзецьмі добрымі цвіце яго сям’я. Ды знікла ўміг усё! Бо калі радасці He мае чалавек, тады ўжо не лічу, Што ён жыве. Ён — толькі труп жывы. Багацце май у хаце, май уладу, Тырана веліч — ды, калі не знойдзеш Ва ўсім тым радасці, не даў бы я За гэта ўсё і нават ценю дыму.
К а р ы ф е й
Якая здарылася новая бяда
3 царом Крэонтам? Што за вестку ты прынёс?
В я с т у н
Памёр ён. А жывы — прычына смерці.
К а р ы ф е й
Дык хто ж памёр? I хто забіў? Кажы хутчэй!
В я с т у н
Загінуў Геман — ад уласнае рукі.
К а р ы ф е й
Як — ад уласнай? Бацькавае ці сваёй?
В я с т у н
Сам ад сябе, пракляўшы бацьку за забойства.
К а р ы ф е й
Прарок, прарок! Як слушна ты казаў!
В я с т у н
Ды калі так, падумаць трэба ўжо аб іншым.
З’ЯВА ДРУГАЯ
3 палаца выходаіць Эўрыдыка.
К а р ы ф е й
Няшчасную тут бачу Эўрыдыку я, Крэонта жонку: йдзе яна з палаца, Пра сына штось пачуўшы, ці то выпадкова...
Эўрыдыка
Я чула, грамадзяне, вашу гутарку.
Ішла з палаца я — у храм Палады34 грознай, Каб ёй малітвы палкія свае прынесці.
I вось — калі здымала засаўку, каб дзверы Палаца адчыніць — пачула я размову Пра гора нашае сям’і. Ад страху Упала ніцма я і сграціла прытомнасць. Нявольніцы мяне на рукі падхапілі.
Але скажыце зноў, пра што была гаворка? Скажыце мне, бо ўжо я шмат цярпела.
В я с т у н
Царыца дарагая, я ўсё бачыў сам I не скажу нічога, што было б няпраўдай. Навошта б сгаў я пацяшаць цябе, а потым Ты ўбачыла б, што я табе маніў?
А праўда, яна просгая заўжды.
Вось як усё было: ішоў я з тваім мужам На ўзгорак той, дзе йшчэ ляжаў труп Палінікаў, Бязлітасна сабакамі парваны.
I, памаліўшыся Гекаце35 ды Плутону36, Каб міласціва кінулі свой гнеў,
Зрабілі мы святое узліянне I на галінках свежых падпалілі Ўсё тое, што ад трупа засталося. Курган высокі з роднае зямелькі Насыпалі мы, а пасля пайшлі мы Да шлюбнага каменнага пакою Аіда, дзе была нявеста — Антыгона. ...Яшчэ здалёк пачуў адзін з нас стогны Няціхія, што несліся з пячоры: Пра тое сказана было Крэонту.
Усё бліжэй ён падыходзіў, і злавесны, I слёзны крык насустрач Далятаў... Тады з жалосным енкам ён загаласіў: «Няшчасны я! Ці ж я прарок? Няўжо абраў Я самы цяжкі шлях з усіх шляхоў маіх? Я чую сына крык свайго! Бяжыце, слугі, Хутчэй туды і, камень адваліўшы Ад падзямелля, у пячору паглядзіце — Ці Геманаў то крык, ці то багоў мана?» Зрабілі мы, як загадаў нам цар — Ён быў у роспачы: убачылі мы іх Абоіх у глыбі пячоры. На пятлі, 3 адзежы зробленай, накінутай на шыю, Яна павесілася. Ля яе ляжаў, Трымаючы яе ў сваіх абдоймах Геман.
I плакаў ён аб гібелі свае нявесты, I аб прысудзе бацькі ды гаротным шлюбе. Убачыўшы яго, Крэонт з жалосным крыкам I стогнам кінуўся наперад да яго
I крыкнуў так: «Няшчасны! Што ж зрабіў ты? Што ты хацеў зрабіць? Як розум страціў ты? Выходзь, дзіця! Багамі заклінаю — выйдзі!» Зірнуўшы на Крэонта дзікімі вачыма, 3 пагардаю на твары, без адказу Сын выцягнуў двухвостры меч на бацьку, Але яго не ўдарыў: кінуўся наўцёкі той. Тады звярнуў няшчасны на сябе свой гнеў I кінуўся на востры меч грудзьмі.
Але, пакуль прытомнасці не страціў, Аслаблаю рукой дзяўчыну абдымаў. Ён дыхаў цяжка, і сгрумень крывавы На шчокі бледныя дзяўчыны ліўся.
Так, труп ляжыць ля трупа. Ён, няшчасны, Ў Аідавым жытле зрабіў сабе вяселле.
Ён паказаў усім, што неразважнасць Прыносіць найвялікшую бяду.
Эўрыдыка моўчкі ідзе да палаца.
З’ЯВА ТРЭЦЯЯ
К а р ы ф е й
Як ты глядзіш на гэтае? Пайшла жанчына, Hi добрых слоў, ні дрэнных не сказаўшы.
В я с т у н
I сам дзіўлюся я. Але й надзею маю, Што, пра бяду пачуўшы сына, прад усімі Яна не хоча плакаць, а ўжо дома Яна стагнаць пачне, з прыслужніцамі разам — Аплакваць разам з імі хатнюю бяду: Занадта мудрая яна, каб рабіць дрэнна.
К а р ы ф е й
He ведаю, але здаецца мне,
Што небяспечна надта цяжкае маўчанне, Як і вялікі ды шалёны крык.
В я с т у н
Пайду ў палац — даведацца, ці не схавала У сэрцы хворым штось таемнае яна. Бо праўду кажаш ты: нядобры знак, Калі занадта цяжка хтось маўчыць.
Ідзе ў палац.
З’ЯВА ЧАЦВёРТАЯ
3 боку поля ідзе Крэонт з целам Гемана на руках.
К а р ы ф е й
А вось сам уладар: ён нясе на руках Сынаў труп, што выразна паказвае ўсім — Калі праўду казаць — што злачынства зрабіў He чужы хтось, а бацька сам родны яго.
Страфа першая
К р э о н т
Грэх неразважнага розуму, Згубная ўпартасць!
Вось вам — забойца й забіты;
Бацька ды сын.
Гора прынеслі прысуды мае.
Сын мой, ты ранняю смерцю памёр, малады.
Сын мой! Дзіця!
Памёр ты, загінуў
He праз сваю неразважнасць, А праз маю...
К а р ы ф е й
Ох, позна ўбачыў праўду ты!
К р э о н т
Гора мне!
Так, я убачыў яе: у галаве маёй
Бог памуціў цяжка розум тады
I на шлях неразумнасці кінуў мяне.
Гора! Ён знішчыў мне радасць жыцця;
Цяжка мне, цяжка! He бачу ніякай Мэты памкненняў жыццёвых...
3 палаца ідэе Вястун.
З’ЯВА ПЯТАЯ
В я с т у н
Здаецца, уладар, апроч адной бяды, Ты маеш новую. Вось на руках — адна, А дома хутка ўбачыш ты другую.
К р э о н т
Што ж можа быць няшчасней за няшчасці?
В я с т у н
Памерла жонка, маці гэтага вось цела: Гаротная, яна мячом сябе забіла.
Антыстрафа першая
К р э о н т
Цяжка мне, цяжка:
Смерць неўблагальная, Што ж ты мяне, што ж ты губіш?
Веснік бязлітасны
Новай бяды, што ты кажаш?
Я ўжо загінуў, мяне ты дабіў. '
Што кажаш? Аб смерці якой новай кажаш?
Цяжка мне, цяжка!
Аб смерці няшчаснай жонкі маёй — Няўжо ж ты за сынам пайшла?
3 палаца выносяць цела Эўрыдыкі.
К а р ы ф е й
Ты можаш бачыць — вось яна, перад табой.
Антыстрафа другая
К р э о н т
Ох, цяжка!
Вось бачу я, гаротны, новую бяду.
Якая ж смерць мяне яшчэ чакае?
Вось на руках сваіх трымаю сына труп — Няшчасны я, перад сабою я труп жонкі бачу. Ох, жонка бедная! Ох, бедны сыне мой!
В я с т у н
Ля алтара яна, гаротная, Закрыла вочы. Плакала ж даўней Аб слаўнай смерці Мегарэя37, што раней памёр; Таксама і па ім. Ды клікала ў канцы Ўсе беды на цябе, бо ты дзіця забіў.
С трафа другая
К р э о н т
Цяжка мне, цяжка!
Ад страху дрыжу я. Чаму ж аніхто
Мяне не забіў двухвострым мячом?
Мне цяжка, гаротнаму, цяжка: He бачу ад гора збавення.
В я с т у н
Нябожчыца цябе лічыла вінаватым
У смерці двух сыноў — таго і гэтага.
К р э о н т
Якім жа спосабам яна сябе за&ла?
В я с т у н
Рукой уласнай сябе ў сэрца ўдарыла, Пачуўшы аб няшчаснай смерці сына.
К р э о н т
Гора! 3 смяротных ніхто
He вінаваты ў гэтым — адзін толькі я.
Я цябе... я загубіў цябе — праўду, Праўду я толькі кажу. Слугі, слугі, Прэч' адвядзіце мяне, адвядзіце хутчэй: Я нежывы ўжо, я скончыў жыццё.
К а р ы ф е й
Ты добра раіш, калі ёсць дабро ў бядзе; Найлепшая бяда — найкарацейшая.
Антыстрафа другая
К р э о н т
З’явіся, з’явіся, Лёс мой апошні. Дай мне астатні Дзень мой. З’явіся, з’явіся — Каб я не бачыў, Наступнага дня!
К а р ы ф е й
Яшчэ наступіць гэтае. Пра тое ўжо Багі падумаюць. А мы павінны думаць Аб тым, што трэба нам рабіць цяпер.
К р э о н т
Дык я ж малю аб тым, чаго цяпер жадаю.
К а р ы ф е й
Маленні кінь цяпер. Няма збавення Ад бед, якія лёс каму прызначыў.
К р э о н т
Прэч адвядзіце мяне, неразумнага.
Сын мой, цябе мімаволі забіў я.
Забіў і цябе, дарагая. Як цяжка мне!
Куды, да каго мне звярнуцца?
Усё, што я маю цяпер, усё — гэта трупы. На галаву мне лёс невыносны зваліўся.
Усе павольна ідуць да палаца, слугі нясуць Геманава цела.
К а р ы ф е й
Мудрым быць — неабходны, найпершы за ўсё Дзеля шчасця варунак. Законы багоў Шанаваць мы павінны таксама.
Словы гордыя толькі вялікія кары Нам прынясуць і навучаць быць мудрым Запозна.
Хор пакідае сцэну.
442 г. да н.э.
ЗАЎВАГІ
1) Дыркейская крыніца — невялікая рэчка на захад ад горада Фівы.
2) Арэй — лютае божышча вайны 1 бітваў.
3) Арла перамог дракон...— арол — сімвал архейцаў, дракон — сімвал фіванцаў.
4) Тут маецца на ўвазе Капанэй, адзін з аргосскіх цароў, якога Зеўс забіў маланкай за яго пагарду да грымот.
5) Ніка — багіня перамогі.
6) Вакх (Дыяніс) — бог віна і вінаробства.
7) Дыка — багіня справядлівасці, дачка Зеўса і Феміды.
8) Кадмейцы — тое самае, што фіванцы (горад Фівы быў закладзены Кадмам).
9) Аід (Гадэс) — бог падземнага царства.
10) Пнейкей — жаночая палавіна дома.
11) Эрот — бог кахання.
12) Афрадыта — багіня жаночай прыгажосці, маці Эрота.
13) Ахэронт — рака ў падземным царстве (Аідзе), сімвал самога падземнага царства.
14) Фрыгійская чужаземка...— тут маецца на ўвазе Ніоба, дачка Тантала, цара Фрыгіі, якая скамянела ад гора на гары Сіпіле ў Лідыі, пасля таго як Алалон пазабіваў яе дзяцей.
15) Гл. заўвагу 1.
16) Гай Фіванскіх багоў — гай Дэметры і Коры ў Фівах, каля Дыркейскай крыніцы.
17) Персэфона — жонка Аіда, багіня падземнага царства.
18) Даная — дачка аргосскага цара Акрысія, які затачыў яе ў медную вежу, каб не споўнілася прароцтва, згодна з якім у Данаі павінен быў нарадзіцца сын, будучы забойца Акрысія.
19) Дрыантаў сын Лікург быў пакараны Дыянісам за супраціўленне распаўсюджванню яго культу.
20) Салмід — вузкая берагавая паласа на поўнач ад Басфора.
21) Фіней — фракійскі цар, муж Клеапатры — дачкі бога вятроў Барэя.
22) Эрэхтыды — нашчадкі Эрэхтэя, старадаўняга героя Атыкі.
23) Барэада — Клеапатра, дачка Барэя.
24) Электр сардыйскі...— Электр — сплаў золата і срэбра. Цэнтрам гандлю гэтым сплавам былі Сарды, сталіца Лідыі, на захадзе Малой Азіі.
25) Эрыніі — бязлітасныя багіні помсты, што неадступна пераследуюць злачынцу.
26) ...слава кадмейскай дзяўчыны...— Вакх быў сынам Зеўса і Семелы, дачкі Кадма.
27) Дэметра — багіня зямлі і земляробства. Цэнтрам яе кулыу быў гарадок Элеўсін у Атыцы.
28) Ісмэн — ручай ва ўсходняй частцы Фіваў.
29) ...Had двухгалоаай. гарою...— Маецца на ўвазе гара Парнас, на якой уночы з’яўляліся агні.
30) Карыкійскія німфы — ад назвы пячоры Карыкіён (цяпер Сандараўлі).
31) Кастальская крыніца знаходзілася каля падножжа Парнаса. Яе вада магла даваць натхненне паэтам.
32) Ніса — назва гары на выспе Эўбеі.
33) Амфіён — сын Кадма, заснавальніка Фіваў; будаўнік гарадскіх муроў.
34) Палада (Афіна) — багіня мудрасці, абаронца гарадоў.
35) Геката — багіня начных прывідаў і розных духаў.
36) Плутон — іншае імя Аіда (гл. заўвагу 9).
37) Мегарэй быў яшчэ адным сынам Крэонта, якога бацька яшчэ раней прынёс у ахвяру багам, каб заваяваць для Фіваў перамогу.
ЗМЕСТ
Старагрэцкая трагедыя:
творчасць Эсхіла і Сафокла — 3
ЭСХІЛ
Прыкуты Праметэй (Пераклад Л. Баршчэўскага) — 5
САФОКЛ
Антыгона (Пераклад Ю. Дрэйзінсй — 45
Літаратурна-мастацкае выданне Шкопьная біблія.эка
Эсхіл
ПРЫКУТЫ ПРАМЕТЭЙ
Сафокл
АНТЫГОНА
Адказная за выпуск Н.ВАЎЧОК
Падпісана да друку 22.03.93. Фармат 84x108 1/32. Папера афс. M2. Гарнітура Таймс. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 5,04. Тыраж 25000 экз. Заказ •
Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр. Ліцэнзія М 219. 220050, Мінск, вул. Кірава, 21.
Друкарня інстытута «Мінсктыппраект». 220100, Мінск, вул. В. Харужай, 13\61.