• Газеты, часопісы і г.д.
  • Феі  Таня Тамілава

    Феі

    Таня Тамілава

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 16с.
    Мінск 2019
    13.92 МБ
    ФЕІ
    Масімачка
    Марыся ІЗярцейка
    Таня Тамілава
    ФЕІ
    Мінск Галіяфы 2019
    УДК 821.161.3-93
    ББК 84(4Бем)-5
    T17
    Малюнкі Марысі Вярцейка
    Тамілава, Т.
    T17 Феі : вершы : для дзяцей дашк. і мал. шк. узросту / Таня Тамілава ; маст. Марыся Вярцейка. — Мінск : Галіяфы, 2019. — 16 с. : іл.
    ISBN 978-985-7209-18-7.
    Ці бываюць беларускія феі? Што яны робяць? I як выглядаюць?
    Менавіта з імі, феямі, якія прыйшлі з беларускіх міфаў, і знаёміць кніга юных чытачоў. Кожная фея мае свой занятак, свае непаўторныя рысы і якасці, што надаюць ёй казачную вабнасць. А ўсе разам яны робяць гэты свет прыгожым і дзівосным.
    УДК 821.161.3-93
    ББК 84(4Бен)-5
    ISBN 978-985-7209-18-7
    © Тамілава Т.А., 2019
    © Вярцейка М.І., ілюстрацыі, 2019
    © Афармленне. ПВУП «Галіяфы», 2019
    Малечы-дзяўчынцы,. Хацелася казкі.
    Як разам хадзілі, Збіраючы краскі, Вяночкі спляталі Ды размаўлялі, Вобразы феяў Мы прыдумлялі.
    Першая фея — Насельніца гаю.
    Птушак, звяроў Даглядае другая.
    Трэцяя будзе, Як мама, лагодная
    I неверагоднае Чацвёртая будзе 3 вадою гуляць, А пятая — промні Разам складаць.
    Сяброўкі-ГАЁЎКІ ў сад прыляцелі, На дрэвы, на кветкі яны паглядзелі I разам за справу так узяліся: Бліскучыя іскры ў паветра ўзвіліся.
    Над кожнай раслінай яны шчыравалі Чароўныя фарбы ім аддавалі, Каб сад той у квецені ўвесь патанаў Радаваў вочкі й душу мілаваў.
    Ад дробных кузурак да мажных зуброў Феі-ВЯЛЕСКІ шануюць сяброў.
    Птушкі-пяюшкі ім песні спяваюць: Працу вялесак яны ўхваляюць.
    Зайчыкі скачуць, коткі мурлычуць, Феяў-вялесак у госці паклічуць, Мядзведзік варэнне ім прыгатуе, А вожык суніцамі іх пачастуе.
    ЦЯКУТА — майстрыха і творчая пані. Пашые сукенку за ноч да снядання, Зварыць абед і прыклеіць шпалеры, Спляце адмыслова фіранкі на дзверы.
    Звяжа нам шапкі да сцюжнай зімы, Да іх рукавічкі, каб грэліся мы.
    У час адпачынку яна вышывае
    I добрыя песні дзеткам спявае.
    
    А потым
    y роце смачна знікала
    Палётам імклівым дзяцей захапляе, Дажджынкі-бурштынкі яна раскідае, Каб дружна ў гародзе ўсё падрастала
    Фея-РАСІНКА з вадою гуляе: Сняжынкамі сыпле, дажджом палівае Расой заіскрыць і туман прынясе, Імжыцца ўвосень, блішчыць у pace.
    Феі-ЗАРАНІЦЫ з сонейкам працуюць: Промні каляровыя разам дапасуюць. Зоркі пазбіраюць на начное неба, Знічкі паскідаюць, як каму патрэбна.
    Зробяць нам чароўным месяца святло, Каб адчулі дзеткі шчырае дабро
    I прыснілі ўночы розныя прыгоды, А можа, патаемнасць роднае прыроды.
    3 міфам знітаваныя, Дзецьмі ўпадабаныя Феі з'явіліся, He памыліліся.
    Хай будуць жыць
    У нашым сусвеце:
    У Беларусі
    На роднай планеце
    Змесм
    Пачатак
    Вялеска
    Расінка
    Завяршэнне
    
    Літаратурна-мастацкае выданне
    Тамілава Таццяна Алегаўна
    Феі
    Для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту
    Адказны за выпуск Зміцер Вішнёў Рэдактар Віктар Жыбуль Вёрстка Таня Тамілава Карэктарка Ліда Наліўка
    Падпісана да друку 13.03.2019. Фармат 60х901/э. Папера крэйдаваная. Друк афсетны.
    Ум. друк. арк. 1,25. Ул.-выд. арк. 3,22.
    Наклад 1000. Замова №1011.
    Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Галіяфы».
    Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/48 ад 03.10.2013. Пр. Партызанскі, 77А, 220107, Мінск.
    E-mail: vish@bk.ru www.halijafy.by
    Таварыства з дадатковай адказнасцю «Полікрафт».
    Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/14 ад 21.11.2013. Вул. Кнорына, 50, 220103, Мінск.
    ISBN 978-9
    9-18-7
    85-72'
    7898 5 7
    209187
    Шш яны родяц& / як выглядаюць?
    Менавіта з імі, феямі, якія прыйшлі з беларускіх міфаў, і знаёміць кніга юных чытачоў. Кожная фея мае свой занятак, свае непаўторныя рысы і якасці, што надаюць ёй казачную вабнасць. А ўсе разам яны робяць гэты свет прыгожым і дзівосным.