Фотаальбом  Лявон Вольскі

Фотаальбом

Лявон Вольскі
Выдавец: Каўчэг
Памер: 40с.
Мінск 2000
2.33 МБ
ПЭНСЫЯНЭРЫ
Пэнсыянэры краіны, якой няма, Шыхтуюцца ў адно велізарнае войска. I пад сьцягамі, якіх няма, Крочаць па восеньскіх вуліцах Менска.
Цяжкае юнацтва, галодны край...
Працаўладкаваньне на аўтазаводзе.
Нешта заробіў.
Болей пакраў.
Жонку завёў.
Каханак заводзіў...
Сталыя гады, кар’ера, парткам. Ордэн пашаны, два мэдалі. Дзе гэта ўсё?
Ўсё недзе там...
Недадалі.
Жыла ў вёсцы.
Каля Пастаў.
Мела кароўку, Капусту, маркоўку.
Прывез у горад.
Наабяцаў...
Пайшла ў сталоўку варыць ячнёўку.
Распавялі.
За што гэткі боль?!
Ён проста гуляў зь ёй, ён быў жанаты.
Плакала горка.
Зрабіла аборт.
Сорамна, страшна вяртацца дахаты.
Бачыла двойчы на тэлеэкране як яму ўзнагароды ўручалі.
Думала, што не загояцца раны.
Думала, што памрэ ад адчаю.
Стаяць у натоўпе Ён ды яна.
Над імі лунаюць і Сталін, і Ленін. Забылася ўсё прыніжэньні, мана, Нарэшце прыйшло паразуменьне.
Восень мінае.
Чакайце зіму -
Час непрабуднага вечнага сну. Заўтра ўжо межы пяройдзе зіма краіны, якой няма.
ПАРАДЫ ПСЫХОЛЯГА
Я зразумеў, чаго рабіць ня варта, Каб захавацца, збольшага, здаровым У нашым малазразумелым сьвеце I, як гавораць, у складаным часе.
Па-першае, чытаць ня варта прэсу. Газэты трэба выключыць адразу. Бо пры чытаньні пэўных матар'ялаў Вам пагражае стрэс настолькі моцны, Што прывядзе, хіба што, да інсульту. Пасьля чаго нямоглым інвалідам Нядоўгі век дажыць свой давядзецца.
Я раю: не глядзіце тэлевізар, Бо людзі, што ўзьнікаюць на экране, Пачварную настолькі маюць зьнешнасьць. Што можна напалохацца навечна, I заікацца будзеш да сканчэньня Свайго жыцьця, кароткага і гэтак.
Ёсьць людзі, што за правіла трымаюць Аднойчы уключыць радыёкропку, I ўжо не выключаць яе ніколі,
I слухаць пра жніво, дзень добры, школа, пра розныя саўгасы ды калгасы.
Рак вуха падкрадзецца незаўважна.
Яшчэ ты ўчора слухаў пра калгасы, А сёньня ўжо ляжыш у гарнітуры, Маўклівы, і ніяк не рэагуеш
На песьні, што па радыё трансьлююць.
Ня варта слухаць розныя размовы Пра цяжкі час, пра тое, як калісьці Усё было, а зараз дык нічога, Пра зьмены ў найвышэйшых эшэлёнах, Пра тое, як хадзіла у аптэку...
Пра гэта вельмі любіць размаўляць Насельніцтва пэнсійнага ўзросту. Наслухаўшыся іх ды даўшы веры Надзвычай лёгка скончыць самагубствам, А гэта грэх, вядома і дзіцяці.
Бясконца можна гэты сьпіс працягваць, Аб’ём давесьці да таўшчэзнай кнігі (хаця чытаньне кнігаў вельмі шкодзіць).
I будзе зразумела ўсім і ўсюды, Чаго і як, і дзе рабіць ня варта.
А вось наконт таго, што варта зьдзейсьніць, Што нам рабіць для дасягненьня шчасьця, Гармоніі і згоды, і свабоды, Удасканаленьня ўласнае асобы...
Дык тут даваць парады я ня здольны, На гэты конт ня ведаю нічога.
А каб мне ведаць гэтыя сакрэты,
Дык жыў бы я ў гармоніі ды згодзе, А не бадзяўся ўночы, беспрытульны, Ня думаў бы пакутліва-балюча, Ня выў на поўню і ня піў бы болей У падваротні з бруднымі бамжамі.
сьляды
Узімку вы ўбачыце новыя формы новы абрыс гэтых муроў калі выпадзе сьнег і зьнікнуць паперкі поліэтыленавыя абгорткі скарыстаныя контрацэптывы і пакуль што бадзёрае жоўтае лісьце узімку зьнікнуць пахі сьмецыдя узімку ўваскрэснуць пахі пякарні а ўвесну запахне абуджаным лісьцем але да вясны яшчэ так далёка сканчаецца верасень жоўта-блакітны але ў душы ўжо сьнег на два мэтры і нехта на сьнезе глыбокім і чыстым пакінуў свае сьляды
Безадказнасьць (стылізацыя пад тэкст песьні)
нЯ СЛУХАЙ МЯНЕ. нЯ BEP МНЕ .
нЯ СЛУХАЙ МЯНЕ. нЯ BEP МНЕ
мАЕ ДУМКІДЫКТУЮЦЦА ВЕТРАМ і ЗАЛЕЖАЦЬ АД МЭТРАСЭКУНДАЎ
гЭТА ЎСЁ ДАСТАТКОВА ПРОСТА
яК I ЎСЁ, ШТО МЫ БАЧЫМ НАВОКАЛ гЭТА ЎСЁ ДАСТАТКОВА СКЛАДАНА, яК I ЎСЁ, ШТО МЫ АДЧУВАЕМ
кАЛІ ХОЧАШ ЗНАЙСЬЦІ АДКАЗЫ, дЫК ШУКАЙ IX У ЗЬМЕНЛІВЫМ НЕБЕ аЛЬБО Ў ЛЕСЕ, АЛЬБО Ў КАМЕНЬНІ уСЁ РОЎНА НІЧОГА НЯ ЗНОЙДЗЕШ
аЛЬБО ЗНОЙДЗЕШ ХІБА ШТО НАМЕКІ a 3 НАМЁКАЎ НЯ ЗРОБІШ ПУНКТЫ, нЕАБХОДНЫЯ КОЖНАМУ ПУНКТЫ, пРАЗЬ ЯКІЯ ПРАВОДЗІЦЦА ВЭКТАР
тАК ШТО Я ЗДЫМАЮ АДКАЗНАСЬЦЬ я ЗЬ СЯБЕ ЗДЫМАЮ АДКАЗНАСЬЦЬ
я ЧАЛАВЕК НЕНАДЗЕЙНЫ, я ЗАЛЕЖУ АД ХУТКАСЬЦІ ВЕТРУ
нАТОЕ, ШТОЗАРАЗ ПАЧУЎТЫ, я РАЮ АДРАЗУ ЗАБЫЦЦА, і НІКОЛІ МНЕ БОЛЕЙ НЯ ВЕРЫЦЬ, і МЯНЕ НЯ СЛУХАЦЬ НІКОЛІ
Літаратурна-мастацкае выданне
Леанід Артуравіч Вольскі ФОТААЛЬБОМ вершы
У афармленьні выкарыстаныя фотаздымкі Марка Зюлкоўскага, твор Лявона Тарасэвіча
Афармленне вокладкі:
І.В.Левін
Тэхнічны рэдактар М.Э.Рамановіч
Здадзена ў набор 01,12.1999г. Падпісана да друку 01.01 2000г Фармат 60 х 84 1/32. Друк афсэтны. Бумага афсэтная.
Ум.-друк.арк. 1,45. Ум.-выд.арк. 1,4.
Наклад 1000 асобнікаў. Зак. Ns 12.
Рэкламна-выдавецкая фірма “Ковчег".
Ліцэнзія ЛВ № 180 ад 23.01.98г.
220012, Мінск, Кедышка, 8-1а.