• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ганібал  Рут Томсан

    Ганібал

    Рут Томсан

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 17с.
    Мінск 1982
    16.46 МБ
    П (Англ) Г 15
    Ганібал
    Ілюстрацыі Пітэра Коналі Тэкст Рут Томсан Пераклад А. Міхальчука
    4803020000—04S Г—3S—81
    М 307(051—82
    @ Macdonald and Company (Publishers) Limited 1974
    ©Пераклад на беларускую мову. Выдавецтва «Юнацтва», 1982.
    Мінск «Юнацтва» 1982
    Гэтыя дзеці прыехалі ў Карфаген.
    Карфаген знаходзіцца ў Паўночнай Афрыцы. Яны прыехалі паглядзець руіны вялікага порта.
    Шмат гадоў таму назад Карфаген быў вялікім портам.
    У карфагенцаў было шмат караблёў У іх быў магутны ваенны флот.
    2
    3
    Рымляне былі ворагамі карфагенцаў. Яны ваявалі з імі на сушы і на моры. Рымляне перамаглі.
    Карфагенскай арміяй камандаваў Гамількар.
    ён ненавідзеў рымлян.
    ён прывёў свайго сына Ганібала ў храм і ўзяў там з яго слова, што той будзе змагацца з рымлянамі.
    5
    Праз шмат гадоў, калі Гамількар памёр, Ганібал стаў камандаваць арміяй.
    Ен помніў пра сваё абяцанне, якое даў бацьку, і пачаў рыхтавацца да вайны з рымлянамі.
    
    Ганібал з вялікай арміяй рушыў у паход на Рым. Яны ўзялі з сабою сорак сланоў.
    Армія ўвайшла ў Францыю. Яна падышла да бурнай ракі. Рака называлася Рона.
    Ганібал забраў для сваіх воінаў усе лодкі, якія мог знайсці.
    Для сланоў пабудавалі плыты. Некаторыя сланы спалохаліся і саскочылі ў ваду.
    8
    9
    Нейкія людзі сталі праваднікамі ў арміі.
    Яны завялі войска ў вузкую цясніну.
    Гэта была пастка.
    Аднак большая частка арміі Ганібала выратавалася.
    Армія падымалася ўгору, у Альпы.
    Дарога была вузкая.
    На армію нападалі ворагі.
    ю
    11
    Воіны дабраліся да вяршыні горнага перавалу.
    Яны моцна стаміліся.
    Ганібал паказаў ім, што засталося ісці ўжо не так далёка. Гэта падбадзёрыла людзей.
    12
    Армія пачала спускацца з гор.
    Вузкая дарога крута вяла ўніз.
    Яна была схавана пад снегам і лёдам.
    13
    Воінам давялося пракладваць дарогу нанава.
    На гэта ў іх пайшло чатыры дні.
    Многа сланоў замерзла.
    У адным месцы абвал разбурыў дарогу. Коні і сланы не маглі спускацца.
    ,ж
    Зй»
    •Л*
    jJb
    Ганібал
    са сваёй
    
    
    
    Рымляне выйшлі
    
    
    арміяй дасягнуў Італіі. на бой з ім.
    Армія Ганібала перамагла.
    і да яго далучылася многа людзей.
    16
    Армія набліжалася да Рыма.
    ёй давялося пераходзіць цераз раку.
    Зямля тут была вельмі балоцістая.
    Ганібал захварэў.
    ён аслеп на адно вока.
    Армія рымлян ішла ўслед за Ганібалам. Ганібал спыніўся лагерам на ўзгорку каля возера Тразімена.
    Яго армія залегла, чакаючы рымлян. Яезакрыў густы туман.
    Калі падышлі рымляне, салдаты Ганібала рынуліся з узгорка ўніз.
    Яны загналі многіх рымлян у возера.
    18
    19
    
    
    Рымляне паслалі супраць Ганібала самую	I Многія гарады сталі на бок Ганібала,
    вялікую армію, якую толькі змаглі сабраць. 1 калі пачулі пра яго перамогу.
    Гэтую армію вялі два генералы.	і Ганібал урачыста ўвайшоў у Капую.
    Ганібал разбіў іх у адным вялікім баі.	| Капуя была самым вялікім горадам у Італіі.
    20
    21
    м*
    Капу
    атапул
    равы
    ■ ісадная і іежа J
    нніца нібала
    Гльп
    армія рымлян
    армія
    Гасдрубал
    армія рымля
    армія Г анібала
    ІТАЛІЯ
    Рым
    
    Ганібал паслаў па свайго брата Гасдрубала, які прывёў з Іспаніі яшчэ адну армію.
    Але не паспела гэтая армія падысці да Ганібала, як яе разбілі рымляне
    Рымляне баяліся ваяваць з Ганібалам у Італіі.
    Замест гэтага яны напалі на Карфаген.
    Ганібал вярнуўся, каб выратаваць родны горад. Яго аслабелая армія была разбіта.
    25
    24
    гліна
    клей
    порт
    (стар. 2)
    храм
    (стар. 5)
    слон
    (стар. 7)
    Слоўнік у малюнках
    ваенны флот (стар. 4)
    плыт
    (стар. 9)
    Альпы
    (стар. 10)
    цясніна
    (стар. 11)
    Ганібал ездзіў на слане.
    Паспрабуйце самі змайстраваць слана.
    рака
    (стар. 8)
    армія (стар. 7)
    абвал
    (стар. 14)
    балоцістая мясціна
    (стар. 17)
    возера (стар. 18)
    26
    Бітвы Ганібала з рымлянамі
    Бітва пры Тыцыне
    Армію рымлян узначальваў консул
    Публій Карнелій Сцыпіён. Сцыпіён быў паранены. Ганібал выйграў бой.
    Бітва пры Трэбіі
    Дзве рымскія консульскія арміі пад камандаваннем Тыберыя Сямпронія Лонча былі разбіты Ганібалам.
    Бітва каля возера Тразімена
    Ганібал выйграў гэты бой. Рымскі консул Гай Фламіній Непас і большая частка яго арміі загінулі.
    Бітва пры Канах
    Рымляне хацелі раз і назаўсёды разбіць Ганібала. Яны паслалі супраць яго двух генералаў — Гая Цярэнція Варо і Люцыя Эмілія Паўлуса на чале васьмідзесяцітысячнай арміі. Гэта была самая вялікая армія, якую рымляне калінебудзь пасылалі ў бой. Ганібал цалкам акружыў і разграміў гэтую армію. Эмілій Паўлус быў забіты ў баі.
    Бітва пры Заме
    Публій Карнелій Сцыпіён са сваёй арміяй разбіў Ганібала. Ганібалу ўдалося выратавацца, але большая частка яго арміі загінула ў баі.
    Шлях Ганібала ў Італію
    
    15 к.
    ГАННМБАЛ
    Для детей младшего школьного возраста
    Ммнск, нздательство «Юнацтва»
    На белорусском языке
    Рэдактар 3. П. Петрушэня. Мастацкі рэдактар М. Р. Казлоў. Тэхнічны рэдактар Г. Ф. Дуброўская. Карэктар М. А. Паддубская.
    ІБ № 1184
    Здадзена ў набор 15.12.81. Падп. да друку 22.02.82. Фармат 70X84'/«. Папера афс. № 2. Гарнітура часопісная рубленая. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 2,18. Ум. фарб.адб. 8,72. Ул.выд. арк. 2,35. Тыраж 50 000 экз. Зак. 2203.
    Цана 15 к.
    Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11. Мінскае вытворчае паліграфІчнае аб'яднанне імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.