Пасьля з-х гадзінных спораў на гэтым паседжаньні пастанавілі распрацаваць мімарандум старшыні гораду сп. Русаку і выбранымі для гэтага асобамі і прачытаць яго ў другі раз сярод большае колькасьці людзей. Безумоўна гэта быў польска-нацыяналістычны сход за падзел міністэрскіх партфеляў і атрыманьня маёнткаў [,] і каб я меў права то гэтага прамоўца і яго падхалімаў пасадзіў бы ў цяжкія ўмовы фізычнай працы, або проста зьнішчыў. У канцы схода была заўвага аб моцнай тайне ўсяго сказанага. 3 Вашага боку прашу таксама захаваць гэта. [Подпіс: Ф. Шпак (кіраўнік СБМ у акрузе Баранавічы)] 13-ХП.43- Дадатак 4. СПРАВАЗДАЧА ГРУПЫ „ЦЭНТАР“ СПЭЦШТАБУ РОЗЭНБЭРГА 3 31СТУДЗЕНЯ ПА 7 ЛЮТАГА1944 г. АБ АДСЫЛЦЫ МАТЭРЫЯЛАЎ БЕЛАРУСКІХ БІБЛІЯТЭК У ЗБОР КНІГ У РАЦІБОРЫ (машынапіс з праўкамі; RG 215, ОссЕ 3a—24) Minsk, 8.2.44. Abtransport in der Zeit vom 31.1 bis 5.2.1944.[sic] Aus Bibliothek der Akademie der Wissenschaften: 1 Waggon Radziwill-Bibliothek nach Ratibor am 1.2.1944 2 Waggon aus den 2 Bibliotheks-Keller-Raumen, Sachgebiete: Philosophie, Marxismus-Leninismus, Religion und antireligidse Literatur, Soziologische [пазначана und politisehe Literatur, Rechtswissenschaft, Sprachund Literaturwissenschaft, aлoўкaм:[Riga] Geschichte, Ethnographic. Dazu einige Schranke mit gemischtem, hauptsachlich historisch-politischem Inhalt. am 3. und 4.2.1944 [Рукапісная ўстаўка: Jiidisch: 1 W.[aggon] am 31.1.44] Aus der Lenin-Bibliothek: 1 Waggon Restliche Zeitschriften und schon gebiindelt liegendes WeiBruthenien-Material (nach Auslese des wichtigsten Materials fur die Minsker Dienststelle) nach Bialystok am 29.1.1944 1 Waggon Politische und soziologisch-ideologische Literatur aus Stockwerk 2, Gestell 24, 25, 6 3,64, 65,66 und einige Stapel (gemaB eigens aufgestellten Lageplan) nach Ratibor am 2.2.1944 1 Waggon Vermischter Inhalt, hauptsachlich politische, marxistischideologische, literatur- wissenschaftliche, padagogische, Sowjetverwaltungsund etwas mathematisch- technische Literatur. Stockwerk 2, Gestell 1-7,19-22 nach Ratibor am 5.2.1944 1 Waggon 6 Gestelle Forsetzung der Ladung vom 5.2 aus der LeninBibliothek. AuBerdem historische (teilweise nichrussische) Literatur, sowie politische, sprachund literatur- wissenscheftliche und sowjetverwaltungstechnische Broschiiren. Stockwerk 2, Gestell 23 , 40-44 (halb), 59,60 Stockwerk 1, Gestell 37, 38, sowie die Stapel zwischen letzterem. nach Ratibor am 7.2.1944 [Подпіс] (Dr. A. Richel) Юры Шальц Варшава „...на карысьць Нямеччыны й Беларусі“ (3 гісторыі беларусізацыі каталіцкага Касьцёлу ў Беларусі ў гады Другой сусьветнай вайны) Рэлігія, як вядома, зьяўляецца важным чыньнікам, якіўдзельнічае ў працэсах фармаваньня і трансфармацыі этнічных адзінак у самастойныя народы. Прыкладам тут могуць быць літоўцы ды палякі. Аднак у беларускай гісторыі гэтая творчая функцыя рэлігіі была заўсёдыўскладнена культурна-цывілізацыйнымі фактарамі. I, у першую чаргу, пэрманэнтным суперніцтвам праваслаўнай Царквы і каталіцкага Касьцёлу, інсьпіраваным дзяржаўнай палітыкай як Полыпчы, так і Расіі. У выніку гэтай палітыкі ў Беларусі каталіцызм стаўся польскай верай, а праваслаўе — рускай. Каб выкарыстаць рэлігію як творчы чыньнік, беларускім адраджэнцам — палітыкам і грамадзка-культурным дзеячам — трэба было пачаць ад беларусізацыі праваслаўнай Царквы і каталіцкага Касьцёлу. Інтэнсіўнасьць і характар гэтага працэсу ў XX ст. вызначалі ня толькі ўнутраныя прычыны, але спэцыфіка і адкрытасьць кожнай з гэтых духоўных інстытуцыяў, а перадусім — зьнешнія фактары. А яны пераважна не спрыялі беларускім справам. Спрычыніліся да гэтага ня толькі падзел Беларусі ў 1921 г. паміж Польшчай і Савецкай Расіяй, але і палітыка Апостальскага Пасаду пасля канкардату 1924 г. Выбух Другой сусьветнай вайны, а ў хуткім часе і акупацыя беларускіх этнічных земляў нямецкімі войскамі стварала, на думку шэрагу беларускіх палітычных і грамадзка-культурных дзеячоў, належныя варункі й пэрспэктывы для пасьпяховага вырашэньня рэлігійнага пытаньня на карысьць беларускага народу. 3 гэтай прычыны ў ліпені 1942 г. група беларускіх палітычных дзеячоў падрыхтавала мэмарыял у справе беларусізацыі каталіцкага Касьцёлу ў Беларусі. Перадаць яго нямецкім акупацыйным уладам мусіла адмысловая дэлегацыя, узначаліць якую меўся Ўладзіслаў Казлоўскі, рэдактар „Беларускай Газэты“, якая выдавалася ў Менску ў 1941—1944 гг. Паводле рэляцыі польскага выведу (ZWZ-AK)' зьмест апрацаванага мэмарыялу выглядаў наступным чынам. Ва ўступе тлумачылася, што размова ў мэмарыяле вядзецца выключна пра беларусаў-каталікоў лацінскага абраду, а не пра грэка-каталікоў (уніятаў). Далей падаваўся час узьнікненьня беларускіх каталікоў (XV ст.), іх колькасьць (3-3,5 млн.) і абшар расьсяленьня: найперш у Заходняй Беларусі, у Барысаўскай, Магілёўскай, Менскай акругах; у раёнах: Дрыса і Лепель, а таксама у Генэральных камісарыятах Літвы і Л атвіі. У гістарычнай зацемцы аўтары мэмарыялу паказвалі ролю і адносіны Полыпчы да беларусаў-каталікоў у 1920—1939 гг. Зьвярталі ўвагу на факт іх перасьледу польскімі ўладамі і іх мэтады: палянізацыю, тэрор, турмы, забарону беларускіх казаньняў, недапушчэньне сьвядомых беларусаў у духоўныя сэмінарыі і выключэньне адтуль клерыкаў, што ангажаваліся ў справы беларусізацыі каталіцкага Касьцёлу ў міжваеннае дваццацігодзьдзе. Усё гэта, паводле аўтараў мэмарыялу, прывяло да трагічных наступстваў. У выніку частка беларускага сьвятарства апынулася ў Манчжурыі, іншыя — у Паўночнай Амэрыцы, рэшта — у Г енэральнай губэрні. Далей паказваўся лёс беларускіх каталікоўу падсавецкай Беларусі, дзе, паводле польскай апініі, праваслаўнымі лічыліся толькі беларусы, у сваю чаргу каталікамі — выключна палякі. Падкрэсьлівалі варожае стаўленьне польскіх камуністаў, якія, выяўляючы свой нацыянальны шавінізм, у падсавецкай Беларусі перасьледавалі й ліквідавалі беларускіх сьвятароў. Прадстаўляючы актуальны ўзровень нацыянальнай самасьвядомасьці беларускіх каталікоў, аўтары мэмарыялу падкрэсьлівалі, што найбольшы ён у Заходняй Беларусі й найменшы на абшарах, што ўваходзілі ў склад БССР. Найбольш высокі ўзровень нацыянальнай сьвядомасьці, на іх думку, выяўлялі вернікі ў акругах: Баранавічы, Вялейка, Глыбокае, Ліда, Наваградак і Слонім. На абшарах Генэральнага камісарыяту Літвы ў раёнах: Ашмяны, Браслаў, Смаргонь. Тут жа падаваўся сьпіс і месцы жыхарства 45 нацыянальна-сьведамых беларускіх сьвятароў. Аўтары мэмарыялу прапанавалі зрабіць наступныя крокі: • стварыць беларускую касьцельную адміністрацыю і прапанаваць наступных кандыдатаў на біскупаў: 1 Архіў архідыяцэзіі ў Беластоку: Teczka abpa R. Jalbrzykowskiego а/ Гадлеўскі Вінцук — Менск, галоўны школьны інспэктар, паходзіць з Ваўкавыскага павету; б/ Гарошка Леў — працуе ў парафіі на Палесьсі, паходзіць з Наваградчыны; в/ Станкевіч Адам — Вільня, паходзіць з Ашмянскага павету; г/ Хамёнак Віталіс — марыянін, што быў пераведзены польскімі ўладамі з Друі ў Генэральную губэрню: цяпер жыве на Бялянах пад Варшавай, паходзіць з Глыбоччыны; • вярнуць ксяндзоў-беларусаў, якія апынуліся па-за межамі Беларусі (3. Філіповіч —Люблін, Ч. Наўмовіч —Любешаў, П. Татарыновіч — Варшава, Д. Лапошка — Лодзь); • выкарыстаць для беларусізацыі касьцёлу 45 сьвятароў-беларусаў паводле сьпісу з адрасамі; ■ звольніць з працы ў адміністрацыйных установах ўсіх беларускіх сьвятароў, бо гэта выклікае падазрэньне з боку праваслаўных беларусаў (канкрэтным прыкладам можа служыць асоба кс. Вінцука Гадлеўскага зь Менску, які многімі падазраецца ў супрацоўніцтве з Гестапа); • адкрыць у Менску беларускую духоўную каталіцкую сэмінарыю; ■ выдаць беларускую каталіцкую літаратуру для набажэнстваў; ■ з той прычыны, што ў 1920—1939 гг. шмат клерыкаў паходзіла з польскіх этнічных земляў і ўсе яны пасьля заканчэньня тэалягічнай навукі засталіся ў Заходняй Беларусі і працавалі агентамі ген. Сікорскага, прапаноўвалася іх выслаць у Гечэральную губэрню; ■ ліквідаваць польскія ўплывы з боку ўсіх іншых сьвятароў прапольскай арыентацыі; ■ шмат беларусаў было запісана ў пашпарты як палякі. У сучасны момант трэба даць ім магчымасьць перапісацца на беларусаў.Аднаку дачыненьні да інтэлігенцыі трэба захаваць асьцярожнасьць, каб ідэалягічны паляк, зьмяніўшы ў пашпарце сваю нацыянальнасьць, ня мог пасьпяхова весьці шкодную [для Беларусі і Немцаў — прыпіс аўтара рэляцыі/ працу. Спрыяць зьмене нацыянальнасьці (у тым ліку інтэлігенцыі) толькі тым, хто падасьць пераканаўчыя доказы, што займаўся беларускай, а ня польскай дзейнасьцю. Усё гэта робіцца на карысьць Нямеччыны і Беларусі, a таксама ўнармуе важную справу і дасьць немцам праўдзівых сяброў, якімі зьяўляюцца сапраўдныя беларусы. Рэляцыю зь Менску завяршаў асобна выдзелены дакумэнт, анатаваны адпаведным подпісам: Lista 45 ksi^zy, stoj^cych na uslugach bialoruskich (сьпіс 45 сьвятароў, якія знаходзяцца на беларускіх паслугах): 1. кс. Альшэўскі Антон — Рыга, 2. кс. Аляшкевіч Францішак — Удзял (Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл?), 3. кс. Аношка Вацлаў — Балашыха (Палесьсе?), 4. кс. Аўгустыновіч Аляксандар — Нецеч (Лідзкі р-н Гарадзенскай вобл.), 5. кс. Аўліх Леапольд — Камень (Валожынскі р-н Менскай вобл.), 6. кс. Бакіноўскі Альбэрт — Шарашова (Пружанскі р-н Берасьцейскай вобл.), 7. кс. Барташэвіч Павел — Мсьцібава (Ваўкавыскі р-н Гарадзенскай вобл.), 8. кс. Бернацкі Уладыслаў — Смаргонь (Гарадзенская вобл.), 9. кс. Борык Міхал — Нястанішкі (Астравецкі р-н Гарадзенскай вобл.), іо. кс. Гадлеўскі Вінцук — Менск, 11. кс. Гайлевіч Язэп — Рыга, 12. кс. Гарошка Леў — працаваў на Палесьсі, 13. кс. Глінскі Віктар — ст. Ельня (магчыма, Наваельня, Дзятлаўскі р-н Гарадзенскай вобл.), 14. кс. Далецкі Міхал — Наваградак (Гарадзенская вобл.), 15. кс. Дашута Язэп — Скужэц каля Седльцаў (Полыпча), 16. кс. Дулінец Антон — Гранная каля Бельску (Полыпча), 17. кс. Жалудзевіч Міхал — Г еранёны (Івейскі р-н Гарадзенскай вобл.), 18. кс. Кашыра Юры — Іўе (Гарадзенская вобл.), 19. кс. праф. Кулак Казімір — Ляндвараў (Літва), 20. кс. Лапошка Данат — Лодзь (Полыпча), 21. кс. Маскалік Міхал — Мюнхен (Нямеччына),