20 Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем... С. 10. 21 Гэтая разьбежнасьць выразна праявілася, прыкладам, у дыскусіі наконт тэрмінаў самагукі й зыкі (заходнебеларускі стандарт, пад уплывам польскае мовы) vs. галосныя й зычныя гукі (усходнебеларускі стандарт, пад уплывам расейскае мовы) або адлюстраваньня-неадлюстраваньня на пісьме фанэтычных варыянтаў прыназоўніка з. Дзеля справядлівасьці трэба зазначыць, што й тэрміны гапосныя й зычныя гукі ды самагукі й зыкі ўвёў Янка Станкевіч, праўда, зрабіў гэта на розных этапах свае навуковае дзейнасьці (Бушлякоў Ю. Ян Станкевіч як ідэоляг беларускага моўнага пурызму // Станкевіч Я. Збор твораў. Т. 2. Мн., 2002. С. 572). 22 Тарашкевіч Б. Беларускі правапіс. Мн., 1941. Наклад 20 тысяч асобнікаў. Выданьне было адзіным прадуктам Краёвага выдавецтва „Менск“, якое існавала ў 1941 г. (Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем... С. 27). Тарашкевічаў падручнік ня быў бездакорны, што ўсьведамляў і сам аўтар: „Аўтар „Бел. грам. для школ“сам цяпер бачыць дужа выразна цэлую чараду яшчэ спрэчных пытаньняў (у аканьні, у правапісе чужаземныхслоў і інш...), бачыць патрэбу й магчымасьць спрашчэньня правапісу (...). Рэформа правапісу, калі мае быць праведзена, мусіць быць праведзена ў цэласьці ды ў сувязі з рэформай пісьма й пераглядам граматычных формаў (морфолёгія)"23. Станкевічаў жа „Дадатак“, які ўводзіўся, відаць, для таго, каб запоўніць лякуны Тарашкевічавае працы, толькі ўскладніў правапіс, „узбагаціўшьГ яго новымі разьбежнасьцямі й супярэчнасьцямі. Такім чынам, насьпела патрэба сабраць кампэтэнтную каманду й у максымальна кароткі тэрмін стварыць новы правапісны звод. I без таго цяжкая сытуацыя з падручнікамі й навучальнаю літаратурай яшчэ больш ускладнілася пасьля таго, як 12 сьнежня 1941 г. Міністэрства акупаваных усходніх абшараў выслала рэйхскамісарам Остлянду й Украіны інструкцыю, у якой забаранялася карыстацца савецкімі навучальнымі плянамі, падручнікамі й іншымі „палітычна тэндэнцыйнымі" дапаможнікамі. Інструкцыя рэкамэндавала мясцовым уладам забясьпечыць школы навучальным матэрыялам, які павінны былі стварыць аддзелы культуры генэральных камісарыятаў24. Таму менавіта створаны 7 кастрычніка 1941 г. Інспэктарат Беларускіх Школ25, галоўным інспэктарам якога ад канца кастрычніка 1941 г. стаў адзін зь лідэраў беларускага нацыянальнага руху ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі26, паставіў перад сабою задачу разьвязаць адзначаныя праблемы. Зьмест дакумэнта27 Пратакол утрымлівае даволі падрабязныя рэляцыі з выступаў удзельнікаў, пры гэтым ён адлюстроўвае ня толькі сутнасьць дыскусіі, але й атмасфэру, у якой адбывалася канфэрэнцыя. На жаль, мае рацыю „крытык" канфэрэнцыі Ўладзімер Гуцька (Дудзіцкі): як вынікае з тэк- 23 3 прадмовы да 5-га выданьня: Мн., 1929. С. [3—4]. 24 Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем... С. 31. 25 Тамсама. С. 31. 26 Тамсама С. 32. 27 Мы сьведама паўстрымаліся ад таго, каб аналізаваць сутнасны бок выступаў на канфэрэнцыі, моваведных поглядаў і кампэтэнцыі яе ўдзельнікаў, бо гэты аб’ект патрабуе асобнага дасьледаваньня. сту пратакола, канфэрэнцыя й сапраўды была кепска падрыхтаваная. Зь іншага боку, яна зыходна не магла выканаць заяўленых арганізатарамі заданьняў, бо адбывалася ў экстрэмальных умовах вайны. Наўрад ці гэтага неўсьведамляўініцыятар канфэрэнцыі — айцец Вінцэнт Гадлеўскі, і, верагодна, здаючы сабе справу з таго, што стаіць перад выбарам: ці праводзіць канфэрэнцыю ў „абсечаным фармаце", ці ўсё жтакі зрабіць зь яе сапраўды маштабную падзею, — спыніўся на першым варыянце як больш рэальным для выкананьня. Трэба адзначыць, бальшыня ўдзельнікаў канфэрэнцыі ня бралі слова. Рэй вялі: першы дзень — Антон Адамовіч (асноўны рэфэрат), Кастусь Шкуцька (ко-рэфэрат, судаклад, або дадатковы рэфэрат), першая палова другога дня — Антон Лёсік. У пратаколе даволі вьгразна адлюстравалася палітычная каньюнктура таго часу (найперш у дакладах Антона Адамовіча й Кастуся Шкуцькі). Пасьля канфэрэнцыі Рашэньні канфэрэнцыі сталіся перадумоваю й грунтам для працы над зводам „Bielaruski pravapis" (аўтар Антон Лёсік, пры ўдзеле Кастуся Шкуцькі й Антона Адамовіча, усе — удзельнікі канфэрэнцыі). Юры Туронак згадвае, што тэрміналягічная камісія ў сакавіку 1943 г. зацьвердзіла новы правапіс. Акрамя таго, камісія апрацавала некалькі тэрміналягічных слоўнікаў, аднак ніводзін зь іх ня ўбачыў сьвету28. „Беларускі правапіс" выйшаў у Менску ў Выдавецтве школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі (зарганізавалася ўвосень 1942 г.2’) у трэцім квартале 1943 г. беспрэцэдэнтавым накладам — іоо тысячаў асобнікаў, а ў першым квартале наступнага году ў Вільні3° зьявіўся лацінкавы варыянт выданьня „Bielaruski pravapis" — накладам 50 тысячаў3'. 28 Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем... С. 35. 29 Тамсама. С. 40—41, 44. 30 На вокладцы як месца выданьня пазначана: Miensk. 31 Праз амаль дваццаць гадоў, у 1962-м, лацінкавы варыянт зводу перавыдаў факсымільным спосабам для патрэбаў беларускага школьніцтва на чужыне ксёндз Францішак Чарняўскі (Кіпель В., Кіпель 3. Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе: Асобныя выданьні. Бібліяграфія. Ныо Ёрк—Менск, 2003. С. 242. П. 1894). У чацьвертым квартале 1943 г. у Менску — зноў статысячным накладам — выйшла 6-е выданьне Тарашкевічавае працы. Яно лічылася перавыданьнем яе пятага віленскага выпуску, аднак „Граматыка" была перапрацаваная й дапоўненая Антонам Лёсікам, Кастусём Шкуцькам і Антонам Адамовічам згодна з патрабаваньнямі новага правапісу [Антона Лёсіка]32. Пералік зьменаў падаецца на адвароце тытулу: ,,і) у, і, калі стаяць паасобку ці ў пачатку слова, дык не скарачаюцца; 2) праведзена аканьне ў лічбоўкіках; 3) дзеепрымегпнікі ўжываюцца толькі незалежнага стану прошлага часу на -ны і -ты, а незалежнага стану на -ўшы не дапушчаюцца; замест -ўшы часам ужываюцца формы, падобныя да прыметнікаў, з суфіксам л (парыжэлы, пасівелы, струхнелы). Апроч таго, шмат якія прыклады і некаторыя ўрыўкі з мастацкіх твораўзаменены інійымі, бо гэтыя прыклады не адпавядалісучаснасьці паводля свайго зьместу або ўстарэлі“. Як бачым, над абедзьвюма граматыкамі працавала тая самая група: Антон Адамовіч, Язэп Лёсік, Кастусь Шкуцька. Такім чынам, Янка Станкевіч ад кадыфікацыйнае дзейнасьці быў адхілены, нягледзячы на тое, што на канфэрэнцыі яго абралі ў сябры тэрміналягічнае камісіі. Для разуменьня таго, у якіх варунках адбывалася канфэрэнцыя, паказальным ёсьць далейшы лёс некаторых яе ўдзельнікаў: ужо ў сьнежні 1942 г. ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага арыштоўвае й зьнішчае гестапа, ягоны лёс у 1943 г. разьдзялілі Антон Саломенік» і Пётра Кі- 32 Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем... С. 45. 33 „Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Саломенік па сямейных абставінах не здолеў эвакуіравацца на ўсход і аказаўся пад нямецкай акупацыяй. Ён не скарыўся захопнікам і змагаўся з імі ў радах мінскіх падполыйчыкаў. У снежні 1943 г. пры выкананні баявога задання партызанскага камандавання Антон Сямёнавіч Саломенік быў схоплены фашыстамі і загінуў у засценках гестапа" (Германовіч I. К. Беларускія мовазнаўцы: Нарысы жыцця і навуковай дзейнасці. Мн., 1985. С. 207). сель34. У тым жа годзе ў Менску гіне (ці памірае) Мікола Ільлінскі35, памірае Васіль Тэпін; Антон Адамовіч і Аляксей Сянькевіч мусяць пакінуць Менск, першы — пад пагрозаю фашысцкіх рэпрэсіяў36, другі — ратуючыся ад партызанскае расправы37. У тым жа 1943-м Алесь Матусевіч робіцца забойцам беларускага нацыянал-сацыяліста Фабіяна Акінчыца38 й ледзь не зьнішчае Ўладзіслава Казлоўскага39, якога неўзабаве дастала-такі партызанская куля. Мікола Байкоў гіне ў савецкіх турмах40. 34 Расстраляны немцамі (Кіпель В. Полацак у фармаваньні беларускага нацыянальнага сьветапогляду (эпізоды з жыцьцёвае панарамы) // Arche. 2004. №3. С. 28). 35 Беларускія пісьменьнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. Т. 3. Мн., 1994. С. 12. 36 Сам Антон Адамовіч тлумачыць гэта тым, што мусіў ратавацца ад магчымых фашысцкіх рэпрэсіяў (Юрэвіч Л. Антон Адамовіч: Біяграфічна-крытычны нарыс // Адамовіч А. Творы. Нью Ёрк, 2003. С. ХХІП; гл. таксама: Кіпель Я. Эпізоды. Нью Ёрк, 1998. С. 221). 37 Жумарь С. Оккупацнонная печать на террнторнн Беларусн в годы Велнкой Отечественной войны... С. 71. 38 Паводле заўваг Алега Гардзіенкі да публікацыі: Юрэвіч Л. Сакрэт Антона Адамовіча: Драма для чытаньня // Arche. 2000. №9. С. 24. 39 Жумарь С. Оккупацяонная печать на террнторнн Беларусн в годы Велнкой Отечественной войны... С. 71. 40 Падчас нямецкай акупацыі Мікола Байкоў жыў у Менску, працаваў у Інспэктарыяце беларускіх школ і ў Выдавецтве школьных падручнікаў і літаратурьі для моладзі. Улетку 1944 г. выехаў на Захад. У лісьце ад 11.12.1967 да Алеся Вініцкага Генрык Барановіч, кіраўнік Працоўнае групы СБМ у Нямеччыне й галоўны рэдактар часопіса „Малады Змагар“, што выдаваўся ў траўні—сьнежні 1944 г. у Бэрліне, пісаў: „Дапамагаў карыгаваць часапіс беларускае моладзі „Малады Змагар" блізкі прыяцел ь Язэпа Лёсіка ведамы беларускі лінгвісты старэнькі прафэсар Байкоў. Ён быў на 90% глухі й цяжка было зь ім слоўна паразумецца. Што зь ім сталася ў канцы вайны, я ня ведаю". (Ліст захоўваецца ў прыватным архіве Алега Гардзіенкі.) Юры Туронак падае больш разгорнутыя зьвесткі: „У1945 г. арыштаваны савецкімі акупацыйнымі органамі, утрымліваўся ў менскай турме“ (Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем... С. 119). Зьвесткі пра знаходжаньне Міколы Байкова ў другой палове 1940-х гг. у менскай турме пацьвярджаюцца ва ўспамінах Анелі Катковіч, прывезенае туды ж у & Аднак пераважная бальшыня ўдзельнікаў канфэрэнцыі ў выніку Другое Сусьветнае вайны апынулася на эміграцыі. Дзякуючы гэтай акалічнасьці пратакол трапіў у архіў БІНІМу. Праўда, зьвяртае на сябе ўвагу лёс Уладзімера Гуцькі (Дудзіцкага), які ў 1970-х гг. зьнік бязь вестак (магчыма, у савецкай Беларусі)41. Высновы Грунтуючыся на зьмесьце дыскусіі, адлюстраванай у пратаколе канфэрэнцыі, а ў яшчэ болыпай ступені — на аналізе папярэдніх і наступных падзеяў, можна дапусьціць, што яе арганізатары ставілі перад сабою наступныя мэты: 1) даць аргумэнтаваную крытыку перавыдадзенай у 1941 г. граматыцы Тарашкевіча, дапоўненай Станкевічавымі дадаткамі, выявіць найбольш складаныя, неразьвязаныя выпадкі правапісу;