11 Мароз В. Засталося ў Беларусі напісанае, сказанае: Аб жыцці і творчай дзейнасці Алены Юрэвіч // Кантакты і дыялогі. Мінск, 1998. №9. С. 20—21. 12 Ватацн Н., Романовнч Е., Юревнч Е. Славянскоеязыкознанйе: Бйблйографйческйй указательлйтературы, йзданной с1918 no i960 гг.: В2 ч./Под рук.Н. Дебец,С. Коткова, Н. Можаевой. Москва: Нзд-eoAH СССР, 1963. Ч. і: 1918—1955 гг. — 342 с.; Ч. 2:1956—1960 гг. — 450 с. // Нзвестня АН СССР. Серня лнтературы н языка. Т. 25. Вып. 2. Москва, 1966. С. 156—159. фічнай працы. Яны не гублялі надзеі, што нарэшце будзе ўлічаная шырокая мовазнаўчая літаратура II пал. XIX — пачатку XX стст. — пэрыяду, які вызначыўся працамі Аляксея Шахматава, Аляксея Сабалеўскага, Яўхіма Карскага, Бадуэна дэ Куртэнэ, Піліпа Фартунатава й іншых вядомых навукоўцаў13. Праз год, у 1967-м, зьявілася новае выданьне бібліяграфічнага паказальніка па беларускім мовазнаўстве, па-сутнасьці, другі яго выпуск — „Беларускае мовазнаўства", храналягічныя межы якога былі пашыраныя, 1825—1965 гг.14. Над складаньнем бібліяграфіі працаваў ізноў творчы калектыў: бібліёграф Фундамэнтальнай бібліятэкі АН БССР А. Д. Васілеўская; прафэсар Марыя Жыдовіч, старшыя навуковыя супрацоўнікі Інстытуту мовазнаўства Яўгенія Рамановіч і Алена Юрэвіч. У паказальнік быў уключаны кароткі нарыс разьвіцьця беларускага мовазнаўства, напісаны рэдактарам выданьня Лявом Шакуном. Праца мела шырокі рэзананс — у айчынным і замежным друку зьявілася пяць рэцэнзіяў на выданьне на беларускай, украінскай, польскай і нямецкай мовах. Як адзначалі рэцэнзэнты, новы беларускі паказальнік „зьяўляецца адзінай і самай поўнай зводнай бібліяграфічнай крыніцай ня толькі ўсходнеславянскіх, але й наогул славянскіх моваў“'5. Аднак без савецкага ідэалягічнага ўплыву не абышлося, і ў працы не былі адлюстраваныя мовазнаўчыя дасьледаваньні з эміграцыі, якія залічваліся да антынавуковых. Такі падыход не адпавядаў прынцыповай пазыцыі складальнікаў, бібліёграфаў і мовазнаўцаў, якія імкнуліся, як можна заўважыць нават у зьмесьце артыкулу „Аб беларускай мовазнаўчай бібліяграфіі“ (1962)16, да найбольш поўнага ўліку й замежных дасьледаваньняў. Такім чынам, задума аўтараў выдаць поўную беларускую бібліяграфію ў галіне мовазнаўства ізноў адкладвалася. Хаця быў зроблены чарговы крок наперад. Складальнікі правялі велізарную працу ў выяўленьні спэцыяльных і сумежных крыніцаў, у якіх у той ці іншай ступені 13 Ватацн Н., Романовнч Е., Юревнч Е. Славянское языкознанйе... С. 159. 14 Васілеўская А., Жыдовіч М., Рамановіч Я., Юрэвіч А. Беларускае мовазнаўства: Бібліяграфічны ўказальнік (1825—1965) / Пад рэд. Л. Шакуна. Мінск: Навука і тэхніка, 1967. — 416 с. 15 Вярхоў П. Летапіс беларускага мовазнаўства // Полымя. 1967. №11. С. 248— 250. 16 Рамановіч Я., Юрэвіч А. Аб беларускай мовазнаўчай бібліяграфіі // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. Мінск, 1962. №3. С. 108—116. закраналіся пытаньні беларускай мовы. Увесь матэрыял, які ўключаў каля з 500 назваў, быў вывераны de visu, што дало магчымасьць пры неабходнасьці забясьпечыць працу дакладнымі анатацыямі. Складальнікі, якія ўжо мелі даволі добры досьвед бібліяграфічнай працы, па-навуковаму скрупулёзна падышлі да будовы паказальніка, спыніўшыся на сыстэматычным разьмяшчэньні матэрыялу. Пяць разьдзелаў паказальніка ўяўлялі сабою лягічна прадуманую структуру: 1 — праблемы паходжаньня й разьвіцьця беларускай мовы; 2 — гісторыя беларускай мовы; з — пытаньні дыялекталёгіі; 4 і 5 — гісторыя й сучасны стан беларускай літаратурнай мовы. Кожны з разьдзелаў даведніка падзяляўся на больш дробныя часткі, што ў значнай ступені палягчала пошук патрэбнай літаратуры. У бібліяграфіі былі ўлічаныя кнігі, брашуры, артыкулы, тэзісы, аўтарэфэраты й мэтадычная літаратура для вышэйшай школы. Акрамя альфабэтнага паказьніка імёнаў і загалоўкаў, сьпісу асобных зборнікаў па беларускім мовазнаўстве, у даведніку шырока выкарыстоўвалася сыстэма адсылак. Трэба адзначыць таксама, што гэтая праца выконвалася ў якасьці пазаплянавай, на грамадзкіх пачатках, побач зь вялікай плянавай і пэдагагічнай нагрузкай. У 1960-х гг. пачалася падрыхтоўка фундамэнтальнага дасьледаваньня Інстытуту мовазнаўства, „Гісторыі беларускай літаратурнай мовы“. Аўтарскі калектыў атрымаў афіцыйны дазвол на карыстаньне „спэцфондамі". Як адзін з суаўтараў (разам з Іванам Крамко й Аленай Яновіч) другога тому, прысьвечанага праблемам станаўленьня й разьвіцьця новай беларускай літаратурнай мовы ў XIX—XX стст., Алена Юрэвіч праводзіла нялёгкую працу пошуку ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У. I. Леніна, а потым і ўвядзеньня ў навуковы ўжытак новых, раней не дазволеных для вывучэньня матэрыялаў, што тычыліся ў тым ліку пэрыяду беларусізацыі 1920—1930-х гг., часу, зьвязанага з „напдэмамі“, працай Камісіі па рэформе беларускага правапісу 1926 г., правядзеньнем рэформы беларускага правапісу 1933 г. і г. д. Пасьля дзесяцігодзьдзяў сьвядомага замоўчваньня й ігнараваньня давалася інфармацыя пра Браніслава Тарашкевіча, Міколу Байкова, Пятра Бузука, братоў Гарэцкіх, Мікалая Касьпяровіча, Сьцяпана Некрашэвіча, Уладзімера Пічэту, Уладзімера Дубоўку й інш.17. Патрэбная была мужнасьць і грамадзянская адвага, каб у тых няпростых умовах грамадзкапалітычнага й культурнага жыцьця Беларусі захоўваць навуковасьць і 17 Шальц 10. “3 вялікай пашанай да вас”... аб’ектыўнасьць18, не паддавацца палітызаваным, часта фальсыфікаваным ацэнкам асобаў, падзеяў і з’яваў. Ня ўсё, што выявілі, знайшло адлюстраваньне ў названай працы, бо, як адзначала сама спадарыня Алена,„ірэдактары, і цэнзары па-ранейшаму сачылі за кожным словам, за кожнаю „крамольнай думкай“, хоць і была адліга“'9. У1968 г., калі выйшаў другі том „Гісторыі беларускай літаратурнай мовы“, Алена Юрэвіч ужо працавала на катэдры беларускай мовы Менскага пэдагагічнага інстытуту. „Праца ў АН дала мне многа. Была магчымасьць карыстацца лепшымі бібліятэкамі Саюзу, бываць на прадстаўнічых канфэрэнцыях, слухаць цікавыя даклады — адгукацца ад „сваёй ваколіцы“. [,..]Але пасьля адыходу ад сэктару МарыіЖыдовіч атмасфэра там зьмянілася, людзі пачалі„разьбягацца"... Сям’я выказалася за катэдру беларускай мовы ў пэдынстытуце. Такяно й сталася — у сьнежні 19672.“™. Наперадзе была напружаная пэдагагічная дзейнасьць. Аднак у 1969 г. у выдавецтве „Навука й тэхніка" ў сэрыі „Вучоныя Беларусі" выйшла яшчэ адно выданьне Алены Юрэвіч у суаўтарстве зь Яўгеніяй Рамановіч: „П. А. Бузук: Нарыс аб жыцьці і навуковай дзейнасьці", — прысьвечанае беларускаму вучонаму-лінгвісту, які падпаў пад рэпрэсіі ў 1934 і 1937 гг. і быў расстраляны. Па сутнасьці, гэта была першая кніга такога кшталту. Аўтары здабывалі інфармацыю ў архівах Адэсы й Волагды, з успамінаў некаторых сьмелых калегаў Пятра Бузука. Найбольшую ўвагу надалі ў нарысе дасьледаваньням навукоўца ў галіне беларускай дыялекталёгіі. He прамінулі аўтаркі кнігі ўключыць у яе сьпіе друкаваных працаў Пятра Бузука, што склаўся з каля 90 публікацыяў21. У пазьнейшы час, а менавіта на пачатку 1990-х гг., Яўгенія Рамановіч і Алена Юрэвіч яшчэ неаднойчы зьвярталіся да асобы рэпрэсаванага лінгвіста, рыхтуючы матэрыял да іоо-годзьдзя зь дня ягонага нараджэньня22, а таксама для энцыкляпэдыі „Беларуская 18 Выпускнікі філялягічнага факультэту Менскага пэдынстытуту (1984 году). Сьв. памяці Алены Юрэвіч (22.10.1928-02.12.2006) // Наша Ніва. Менск, 2006.15 студзеня. №46. С. 37; тое ж у: Беларус. Ныо-Ёрк, 2007. №528. 19 Шальц Ю. “3 вялікай пашанай да вас”... 20 Мароз В. Засталося ў Беларусі напісанае, сказанае... С. 20—21. 21 Рамановіч Я., Юрэвіч А. Бузук П. А.: Нарысабжыцціінавуковай дзейнасці. Мінск: Навука і тэхніка, 1969. — 103 с. 22 РаманЬвіч Я., Юрэвіч А. Пётр Апанасавіч Бузук: Да іоо-годдзя з дня нараджэння // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1991. №7—8 (43—44). С. 84-85. мова“23, уносячы адначасова некаторыя праўкі і дапаўненьні да біяграфіі й дзейнасьці навукоўца. Нездарма, відаць, таксама ў 1991 г. зьявілася й рэцэнзія Алены Юрэвіч ды Тамары Трыпуцінай на практыкум для філялягічных факультэтаў вышэйшых навучальных установаў „Беларуская дыялекталёгія" Еўдакіі Мяцельскай і Эвеліны Блінавай24. 1970—1990-я іт. прынесьлі шэраг набыткаў у галіне навукова-дасьледнай і вучэбна-мэтадычнай дзейнасьці Алены Юрэвіч. Упершыню ў беларускім мовазнаўстве яна распрацавала праблему „Прадмет і задачы курсу «Лінгвістычны аналіз мастацкага тэксту»“25. Адной зь першых у Беларусі падрыхтавала для студэнтаў навучальны дапаможнік „Стылістыка беларускай мовы“г6.3 1970 г. некаторыя ейныя артыкулы сталі зьяўляцца ў энцыкляпэдычных выданьнях: „Беларуская савецкай энцыкляпэдыя" (У12 т. Т. 2, з, 9); „Беларуская ССР: Кароткая энцыкляпэдыя“ (У 5 т. Т. 4); „Энцыкляпэдыя літаратуры і мастацтва Беларусі“ (У 5 т. Т. 4,5); „Беларуская мова: Энцыкляпэдыя“ (Менск, 1994), дзе Алена Юрэвіч, дарэчы, была ў складзе навуковых кансультантаў; „Беларуская энцыкляпэдыя" (У18 т. Т. 14,15). У кола навуковых зацікаўленьняў Алены Юрэвіч уваходзілі пытаньні, што тычыліся як гісторыі разьвіцьця мовы (напрыклад, фразэалёгія старабеларускіх помнікаў, старажытная беларуская мэтралёгія, эвалюцыя мовы беларускіх друкаваных выданьняў новага пэрыяду), так і сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Даволі значнае месца ў ейных працах займала вывучэньне асобных разьдзелаў мовазнаўства — 23 Рамановіч Я., Юрэвіч А. Бузук Пётр Апанасавіч // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Міхневіча. Мінск, 1994. С. 99—100. 24 Трыпуціна Т., Юрэвіч А. Вывучаем народную мову // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1991. №7—8 (43—44). С. 158—159. 25 Юрэвіч А. Прадмет і задачы курса “Лінгвістычны аналіз мастацкага тэксту” // Лінгвістычны аналіз тэксту: Зборнік артыкулаў / Пад рэд. М. Янкоўскага. Мінск: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя A. М. Горкага, 1978. С. 3-25. 26 Юрэвіч А. Стылістыка беларускай мовы: Вучэбны дапаможнік для студэнтаў-завочнікаў філалагічных факультэтаў педагагічных інстытутаў. Мінск: Вышэйшая школа, 1983. —191 с.; Юрэвіч А. Стылістыка беларускай мовы: Вучэбны дапаможнік для філалалагічных факультэтаў педінстытутаў па спецыяльнасці 02.19 “Беларуская мова і літаратура”. Выд. 2. Мінск: Вышэйшая школа, 1992. — 286 с.