ЗАПІСЫ БЕЛАРУСКІІНСТЫТУТ НАВУКІ Й МАСТАЦТВА BELARUSAN INSTITUTE OF ARTS AND SCIENCES ZAPISY 32 NEW YORK — MIENSK 2009 ЗАПІСЫ БЕЛАРУСКІ ШСТЫТУ Г НАВУКІ Й МАСТАЦТВА BELARUSAN INSTITUTE OF ARTS AND SCIENCES ZAPISY 32 NEW YORK MIENSK 2009 РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ Натальля Гардзіенка (рэдактар нумару), Алег Гардзіенка, Лявон Юрэвіч; Томас Э. Бэрд (галоўны рэдактар), Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель, Генадзь Сагановіч, Сяргей Шупа. УВАГА: Гэты том працягвае сэрыйнае выданьне ЗАПІСЫ, запачаткаванае ў 1952 г. Першыя 6 тамоў ЗАПІСАЎ у 1952—1954 гг. выйшлі ў НьюЁрку; 5 наступных у 1962—1970 гг. друкаваліся ў Мюнхэне. 312-га (1974) па 24-ты (1999) том ЗАПІСЫ друкаваліся ў Нью-Ёрку. 3 2002 г. ЗАПІСЫ — сумесны нью-ёрска-менскі праект. ADDRESS Belarusan Institute of Arts and Sciences 166-34 Gothic Drive, Jamaica, NY. 11432, U.S.A. zapisybinim@gmail.com © 2009 by the Belarusan Institute of Arts and Sciences in the U.S.A. ЗЬМЕСТ Ад рэдакцыі 6 ТЭМА НУМАРУ: ТРАВЭЛЁП ТЭКСТЫ Лявон ЮРЭВІЧ Моваю травэлёгу 8 Навум ГАЛЯШЭВІЧ Травэлёг Уладзімера Дудзіцкага 57 Эміль ЦЯЎЛОЎСКІ Беларусы ў Аргентыне 75 АРХІВАЛІІ Падарожныя нататкі Генадзь САГАНОВІЧ Падарожныя запісы Самуэля Кіхэля пра Горадню й Вільню 1586 г 85 Зора КІПЕЛЬ Знаёмства з Аляскай 93 Лявон ЮРЭВІЧ Манастырскі дзёньнік 100 Эпісталярыі Падарожныя лісты 135 Аляксандар АДЗІНЕЦ Падарожжа самотнае душы [Вольга Таполя] 144 Успаміны Алесь ПАШКЕВІЧ Адзін год жыцьця Аляксандра Стагановіча, (Партрэт на фоне эпохі) 179 Аляксандар СТАГАНОВІЧ Успаміны пасла 225 Творы Д. Забранскі [АнтонАДАМОВІЧ] Несантымэнтальнае падарожжа 331 Аўген КАВАЛЕЎСКІ Госьці з Тунісу 356 Павал КАСЬЦЮКЕВІЧ Відавочца 370 НАМАРГІНЭСЕ Макс ШЧУР Вялікі няўдачнік [Разумовіч-Хмара] 376 ПУБЛІКАЦЫІ Юры ГРЫБОЎСКІ Беларускі камбатанцкі рух на Захадзе пасьля Друтой сусьветнай вайны 404 АРХІВЫ ЛявонЮРЭВІЧ БІНІМаўская Купаліяна 432 Янка КУПАЛА Безназоўнае 439 Янка ЗАПРУДНІК Да загадкі дзяржаўнага архіву БНР у Міколы Абрамчыка 450 Некаторыя дакумэнты ў справе архіву Міколы Абрамчыка 477 Натальля ГАРДЗІЕНКА Архіў Дзьмітрыя Касмовіча 482 МОВА Зьміцер САУКА „Чыстая як веяная”. (Пытаньні мовы ў эпісталярыюме беларускай эміграцыі) 499 МУЗЭЙ Віртуальны музэй БІНІМ: Прадмова 511 Бібліяграфія публікацыяў газэтаў „Бацькаўшчына" й „Беларус", прысьвечаных архівам, бібліятэкам, выставам, музэям 515 КНІЖНАЯ ПАЛІЦА Натальля ГАРДЗІЕНКА Кніга падлікаў і пралікаў 544 Натальля ГАРДЗІЕНКА Ідэалягічна правільнае выданьне 562 Лявон ЮРЭВІЧ Асоба й час 580 Яна СЛАВІНА, Натальля ГАРДЗІЕНКА Кніжны агляд (2006—2009) 585 АД РЭДАКЦЫІ У розныя часы й з розных прычынаў беларусы аказваліся па-за межамі радзімы. Прымусова й добраахвотна яны наведвалі далёкія й блізкія краіны, глядзелі, параўноўвалі, штосьці прымалі да сябе, чамусьці вучылі іншых. Уражаньні пра такія вандроўкі часам занатоўваліся ў дзёньніках, лістах, успамінах, літаратурных творах або адмысловых артыкулах. Разнастайныя тэксты падарожжаў шмат могуць распавесьці й пра далёкія краіны, і пра час, і пра саміх аўтараў. Гэты своеасаблівы менавіта беларускі погляд на сьвет, на ягоную геаграфію й этнаграфію, да сёньня яшчэ ня стаў аб’ектам адмысловага вывучэньня. Новы нумар „Запісаў БІНІМ“ прапаноўвае чытачам матэрыялы, якія дапамагаюць зразумець разнастайнасьць і шматаблічнасьць беларускіх падарожжаў па сьвеце й згадак пра іх. Побач з аналітычнымі тэкстамі, прысьвечанымі беларускім травэлёгам наагул (Лявона Юрэвіча) і жыцьцёваму „травэлёгу“ Ўладзімера Дудзіцкага (Гальляша Наўмовіча), у часопісе можна знайсьці падарожныя нататкі, дзёньнікі й лісты, а таксама літаратурныя творы. У надрукаваных у нумары тэкстах можна пазнаёміцца з поглядам на беларускую прысутнасьць у Аргентыне, сьведчаньнямі жыхароў паваеннай Нямеччыны, Францыі, Новай Зэляндыі, Мадагаскару, разам зь беларусам павандраваць па Алясцы й шмат іншага. Зразумела, адным нумарам немагчыма вычарпаць тэму беларускіх падарожжаў і травэлёгаў. Мы й ня маем гэтага на мэце. Задача гэтых „Запісаў БІНІМ“ палягае ў тым, каб засьведчыць наяўнасьць цікавай і недасьледаванай тэмы ды паказаць пласт разнастайных нявывучаных беларускіх травэлёгаў, якія чакаюць навукоўцаў. Спадзяемся, нам гэта ўдалося. Акрамя тэкстаў, наўпрост аб’яднаных агульнай тэмай падарожжаў, на старонках новых „Запісаў“ можна ўбачыць традыцыйныя публікацыі архіўных дакумэнтаў. Гэтым разам зьвяртаюць на сябе ўваіу раней не публікаваныя ўспаміны Аляксандра Стагановіча, пасла ў польскім Сойме, а пазьней дзеяча беларускай эміграцыі. Гэтыя ўспаміны — таксама своеасаблівае падарожжа — падарожжа памяці. Таксама як тэмай вандровак аб’яднаныя й літаратурныя творы Антона Адамовіча, Аўгена Кавалеўскага й Паўла Касьцюкевіча, апублікаваныя ў гэтым нумары часопісу. У працяг тэмы мінулага нумару ў гэтых „Запісах" публікуюцца тэксты, прысьвечаныя беларускім архівам на эміграцыі. Гэтым разам мы распавядаем чытачу пра скарбы БІНІМаўскай Купаліяны, спрабуем разгадаць загадку архіву Міколы Абрамчыка й прыадчыняем таямніцу архіву Дзьмітрыя Касмовіча. Згаданыя апісаньні маюць у нечым нават сэнсацыйны характар для беларускага эміграцыязнаўства. Наватарствам гэтага нумару стала запачаткаваньне адмысловага „Віртуальнага музэю БІНІМ“, дзе будуць зьмяшчацца рэдкія фатаздымкі, выявы рэчаў, каштоўных для гісторыі беларускай эміграцыі й ня толькі. Традыцыйна ўжо ў нашым часопісе друкуюцца рэцэнзіі на асобныя эміграцыязнаўчыя выданьні, а таксама агляд кніг, прысьвечаных эміграцыйнай тэматыцы. Гэтыя тэксты павінны дапамагчы чытачу зарыентавацца ў розных паводле якасьці й зьместу публікацыях айчынных і замежных аўтараў. Усе згаданыя й незгаданыя матэрыялы новага нумару „Запісаў БІНІМ“, спадзяемся, будуць карысныя й цікавыя ня толькі спэцыялістам у эміграцыязнаўстве, але й аматарам беларускай гісторыі. Тэксты Лявон Юрэвіч Нью-Ёрк МОВАЮ ТРАВЭЛЁГУ Ніколі не павінен ніводзін выяжджаць у тыя старонкі, у каторых шырэйшаго эміграцкаго руху ніколі не бывало, як, напрыклад, да Азіі, Афрыкі, Гонолюлю й на іншыя астравы, бо ў такой старане, пасярод саўсім чужых людзей, ня маючы жывой душы жычлівай, да каторай мог бы, як да свайго, зьвярнуцца ў большай якой бядзе, чэлавек марна згіне. Хто даўся ўгаварыць сябе да такога нейкаму агэнту або апісаньню якой кніжкі, той ашалеў хіба, бо прыгаворвае сябе на блізка што пэўную няволю або на сьмерць ад благога паветра ці непасільных варункаў працы й безьміласэрнаго зьдзірства. „Рады для эмігрантоў, каторые едуць у Амэрыку, а такжэ размовы беларуско-англіцкіе", 1912 Адкрываць ня ўмею ніякіх Амэрык я, Хоць і дух гартаваў у трапічнай Амэрыцы Але ў тое, што Сьвет наш — яна, Амэрыка, 1 ня верылася, і ня верыцца. Уладзімер Дудзіцкі Вандроўнік, уцякач, турыст, эмігрант, пілігрым, выгнанец2. Кожны зь іх у пэўны момант свайго жыцьця — добраахвотна ці пад прымусам — апынаецца ў статусе чужынца, іншага, што заўсёды мае нэгатыўнае адценьне. Як заўважае Юлія Крыстава, „The foreigner is the other of 1 Дзякую Зьмітру Саўку за тлумачэньне правапісу гэтага не зафіксаванага ў нашых слоўніках тэрміну. 2 Варта адцеміць, што найноўшы расейскі слоўнік (ЮдннаТ. Н. Мнграцня: словарь основных термннов. Москва: РГСУ, 2007) вылучае асобна турыстычную эміграцыю. Так што турыст, выглядае, ходзіць аднымі сьцежкамі з эмігрантам. the family, the clan, the tribe. Atfirst he blends with the enemy. External to my religion, too, he could have been the heathen, the heretic. Not having made an oath of fealty to my lord, he was born on another land, foreign to the kingdom or empire*3. Усе яны даволі рана, бадай, ад самых першых крокаў шляху сутыкаюцца з аднолькавымі праблемамі: мова, настальгія, пошук сябе й сабе падобных, спроба разуменьня навакольля. Вандроўка — гэта рух. Але рух ня толькі фізычны — ён адначасна й мэтафарычны. Рух ад аднаго геаграфічнага месца да другога або ад адной культуры да іншай — інакшай. Аповед пра падобнае падарожжа, аповед пра месца й адрознасьць у розных аўтараў мае тых самых герояў: Я й ня-Я. Натуральна, аўтар можа дазволіць сабе быць звычайным турыстам, падрабязна занатоўваючы маршруты каля фасадаў помнікаў з каляровых даведнікаў. Але тады мэтамарфозы не адбудзецца, і ён выйдзе з навабачанага гораду такім самым, якім увайшоўуяго, не спазнаўшы ні тубыльцаў, ні самога сябе. Нават калі гэта будзе Сьвяты горад. У заходняй кулыуры сюжэт сыходу з Эгіпту ёсьць адным зь першасных і філязофскі найбольш значных падарожжаў. Як піша дасьледніца Бібліі Галіна Сініла, „паводле словаў Усявышняга, кожны павінен адчуць Сыход у сваім лёсе, зразумець, што гэта ён кожны год у сьвята Пэсах ня проста ўспамінае старажытную гісторыю, а непасрэдна пражывае той Сыход і зьдзяйсьняе свой выхад з «дому рабства»“\ Падарожжа ў Ерусалім Уладзімер Сядура апісаў у напаўдакумэнтальным-напаўмастацкім нарысе „На Сьвятой Зямлі“5, які Арнольд Макмілін невытлумачальным чынам ахарактарызаваў як „надзвычай субёктыўны расповед пра падарожжа Сьвятой Ёўфрасіньні Полацкай у Палестыну ў XII стагодзьдзі", дадаўшы, што „нашмат цікавейшы, напрыклад, Арлоў*6. Насамрэч, у гэтым творы Сядура расказвае 3 „Чужынец ёсьць чалавекам іншай сям'і, клану, племені. Найперш ён стасуецца з ворагам. Таксама, ня быўшы вернікам маёй рэлігіі, можа стацца, што ён язычнік, ерэтык. Ён не прыносіў клятвы вернасьці майму гаспадару, ён нарадзіўся на іншай зямлі, чужой каралеўству або імпэрыі" (Kristeva Julia. Strangers to Ourselves. London, 1991. P. 95). 4 Сініла Г. Біблія як феномен культуры і літаратуры. Ч. II. Мінск, 2004. С. 215. 5 Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост. Мінск, 2007. С. 263—315. 6 Макмілін А. Беларуская літаратура дыяспары. Мінск, 2004. С. 175. Імя Еўфрасіньні, што праўда, згадваецца — на самай першай старонцы твору Ўладзімера Сядуры. пра ўласнае падарожжа, зьдзейсьненае ў 1966 г., толькі мянуе сябе Ўсеваладам Ціхановічам: „Усевалад Ціхановіч, дарма што змарыўся і ўжо ног пад сабою ня чуў, быў, аднак, дужа ўзрадаваны, што тое, што ён дагэтуль знаў адно з словаў Сьвятое Кнігі, цяпер набыло гэткіх жыцьцёвых і р.эальна-адчувальных фарбаў і рысаў, што яму ўжо часінамі пачало здавацца, што ён пабываў сучасьнікам тых вызначаных на вякі падзеяў. Бліжэйшае азнаямленьне з падзеямі Хрыстовага часу гэтак уразіла яго, што, здавалася, зьляцеў ужо й напластаваны за стагодзьдзі пыл, і пад ім яны зноў зазіхацелі, набылі новае еагі й вызначальнасьці на ўсю рэшту ягонага жыцьця.