1911. Нарадзіўся кампазытар Рыгор Самохін. — Нарадзіўся кампазытар Алесь Спаскі. — Кампазытар Янчык піша музыку да верша Янкі Купалы „Не пагаснуць зоркі ў небе“, якая пазьней стане беларускім нацыянальным гімнам. 1912. Этнограф Раманаў заканчвае выдаваць „Беларускі зборнік" (9 тамоў). 1915 (?) Кампазытарка М. Кімон піша апэрэту „Залёты" на тэкст Дуніна-Марцінкевіча. 1917. Кампазытар Уладзімер Тэраўскі арганізуе ў Менску беларускі народны хор. 1919. Адчыненьне ў Магілёве музычнай школы — першай музычна-асьветнай установы ў Беларусі ў пасьлярэвалюцыйны пэрыяд. — Арганізацыя ў Менску опэрнай студыі. 1920. Кампазытар Тэраўскі выдае ў Менску трохгалосны сьпеўнік з №25. — Кампазытар Туранкоў піша „Ўсходнюю сюіту“ ддя сымфанічнага аркестру. 1922. Кампазытар Тэраўскі выдае ў Бэрліне шырока вядомы зборнік юо харавых твораў „Беларускі Лірнік". — Ён жа піша музыку да п’есы Чарота „На Купальле". 1923. Народны камісарыят асьветы БССР склікае ў Маскве „Беларускую песенную камісію", у склад якой уваходзілі кампазытары Грыневіч, Прохараў, Аладаў, Равенскі, Чуркін, Ягораў, Леўчанка, Нікалаевіч, Мацісон, Іпалітаў-Іванаў, Грачанінаў, Нікольскі, заданьнем якой была гарманізацыя беларускіх народных песьняў. — Кампазытар Мікола Равенскі выдае ў Менску зборнік беларускіх народных песьняў. — Памёр зьбіральнік беларускага народнага фальклёру Міхал Федароўскі. 1924. Адчыненьне Беларускага дзяржаўнага музычнага тэхнікуму ў Менску. 1925. Кампазытар Мікола Аладаў піша камічную опэру „Тарас на Парнасе“. 1926. Кампазытар Тэраўскі піша вайсковы сьпеўнік з №30. 1927. Пачатак музычнай дзейнасьці ў Заходняй Беларусі хормайстра й зьбіральніка беларускіх песьняў Рыгора Шырмы (Вільня). — Кампазытар, хормайстар Ягораў і рэжысэр-сьпявак Вячаслаў Сэлях арганізуе ў Менску беларускую харавую капэлу. — Першы Беларускі дзяржаўны тэатар у Менску пачынае іграць выдатную ролю для разьвіцьця беларускай музычнай культуры. Сымфанічны аркестар тэатру першы раз мясцовымі сіламі выконвае IX сымфонію Бэтховэна. Сіламі актораў тэатру дае першы опэрны паказ у Менску мясцовымі артыстамі — „Русалка" Даргамыжскага. 1928. У Віленскай беларускай гімназіі адбываецца пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы „Вечар славянскай песьні“, якім пачынаецца шырэйшая праца над зьбіраньнем, гарманізацыяй і выкананьнем народнага фальклёру ў Заходняй Беларусі. — Пачатак дзейнасьці на музычнай ніве кампазытара Канстанціна Галкоўскага, гарманізатара песьняў для хору Шырмы. — Кампазытар Мікола Шчаглоў піша II сымфонію. — Пачатак музычнай дзейнасьці кампазытара Валынчыка (Наваградак), гарманізатара беларускіх народных песьняў, аўтара рамансаў і музычнай казкі „Чорт і баба“ на словы Казіміра Сваяка. 1929. Кампазытар Галкоўскі піша опэру „Сымон-музыка“ (няскончаная) паводле паэмы Якуба Коласа. — Кампазытар Чурнік распачынае працу над гераічнай опэрай „Паўстаньне“ (тэкст Шастакова), якая асталася няскончанаю. — Кампазытар Аўген Ціхоцкі піша I сымфонію. — Кампазытар Грачанінаў піша „Беларускую рапсодыю" для сымфанічнага аркестру й сола для скрыпкі з фартэпіяна на мэлёдыю беларускай калядкі „Ўва Ярдані“ — „Дар Белай Русі“. — Выданы „Беларускі песеньнік Рыгора ШырмьГ (Вільня). 1930. Кончыў самагубствам зьбіральнік песьняў Усевалад Ігнатоўскі. — Кампазытар Мікола Равенскі піша опэру „Браніслава" на тэкст Дубоўкі (няскончаная). 1931. Памёр Яўхім Карскі. 1932. Заснаваньне Саюзу савецкіх кампазытараўу БССР. — Адкрыцьцё Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі ў Менску. — Кампазытар Туранкоў піша першую рэдакцыю опэры „Кветка шчасьця“, тэкст Чарота, якая з палітычных матываў не была дапушчаная на сцэну. Ен жа піша струнны квартэт на беларускія тэмы. — Пачынае працу на беларускай музычнай ніве прафэсар Васіль Залатароў як кампазытар і пэдагог маладога пакаленьня беларускіх кампазытараў (Багатырова, Падкавырава, Самохіна, Лукаса, Алоўнікава й інш.)- 1933. Кампазытар Мікола Аладаў піша араторыю „Над ракой Арэсай“ на словы Янкі Купалы. — Адчыненьне опэрнага тэатру ў Менску (опэрай „Кармэн“ Бізэ). 1933? Памёр кампазытар-аматар Альбін Стаповіч6. 1934. Сьпявак Міхась Забэйда-Суміцкі, тэнар, вяртаецца з Італіі на Заходнюю Беларусь. — Менскі радыёцэнтар пачынае сыстэматычна выконваць у сваіх канцэртах творы беларускіх кампазытараў. 1936. Пачатак тэатральнай харэаграфічнай дзейнасьці танцора Янкі Хвораста — кіраўніка балетнай часткі канцэртаў Р. Шырмы. — Кампазытар Тэраўскі арыштаваны НКВД і закатаваны насьмерць7. 6 Недакладнае сьцьверджаньне. Музыколяг Альбін Стаповіч памёр 18 сьнежня 1934 г. 7 Памылковае сьцьверджаньне. Уладзімер Тэраўскі быў арыштаваны й расстраляны ў Менску ў 1938 г. — Кампазытар Самохін піша трыё E-moll для фартэпіяна, скрыпкі й віялянчэлі. — Кампазытар Чуркін піша дзіцячую опэру „Шчасьлівая дарога" на казачнае лібрэта Александровіча. — Расстраляны НКВД Міхась Чарот, аўтар тэксту „На Купальле“ Тэраўскага й „Кветкі шчасьця" Туранкова8. — Кампазытар Туранкоў піша „Рапсодыю" на беларускія тэмы для сымфанічнага аркестру. 1937Заснаваньне Беларускай дзяржаўнай філярмоніі ў Менску. — Заснаваньне аркестру беларускіх народных інструмэнтаў філярмоніяй. — Кампазытар Анатоль Багатыроў піша сымфонію й сымфанічнавакальную паэму „Казка пра мядзьведзіцу" (паводле Пушкіна). — Кампазытар Падкавыраў распачынае працу над опэрай ,.Я к гартавалася сталь“ паводле рамана Астроўскага. — Кампазытар Крошнэр піша балет „Салавей“ паводле аповесьці Зьмітрака Бядулі. — Кампазытар Казура піша польскую опэру ,,Powrot“, збудаваную на элемэнтах беларускай народнай песьні. — Кампазытар Мікола Шчаглоў піша опэру „Кацярына" на гістарычны сюжэт (незакончаная). — Кампазытар Багатыроў піша опэру „Дрыгва" (канчатковы назоў — „У пушчах Палесься") паводле повесьці Якуба Коласа. — Кампазытар Ціхоцкі піша опэру „Міхась Падгорны". 1 0.3.1939. Адчыненьне Вялікага тэатру опэры й балету ў Менску (опэрай „Міхась Падгорны“ Ціхоцкага). — Кампазытар Чуркін піша апэрэту „Кок-сагыз“, лібрэта Ўшакова й Жаркоўскага. — Кампазытар Ціхоцкі піша II сымфонію. — Памёр тэарэтык музыкі, пэдагог кансэрваторыі Мацісон, аўтар падручніка па тэорыі музыкі. — Кампазытар Туранкоў перарабляе сваю опэру „На Купальле", не дапушчаную на сцэну, у опэру „Кветка шчасьця“ (лібрэта: Барысевіч, Броўка, Глебка). 8 Памылковае сьцьверджаньне. Міхась Чарот быў арыштаваны ў студзені 1937 г. і расстраляны 29 кастрычніка таго ж году. — Кампазытар-піяніст Алесь Клумаў піша рад п’есаў для фартэпіяна, выкарыстоўваючы беларускі народны мэляс. — Кампазытар Аладаў піша „Nonet" (для 9 інструмэнтаў). — Дэкада беларускага мастацтва ў Маскве (чэрвень). 1940. Беларуская філярмонія ў Менску атрымлівае ўласны будынак для канцэртнай працы. 1941. Аднаўленьне першай рэдакцыі опэры Туранкова „Купальле" ў Менскім тэатры (пры нямецкай акупацыі). — Выкананьне „На Купальле" Тэраўскага хорам і салістамі Менскага опэрнага тэатру. 1942. Кампазытар Мікола Шчаглоў піша опэру „Лясное возера" (лібрэта Натальлі Арсеньневай) і музыкуда п’есы Герхарта Гаўптмана „Затонуты звон“. — Канцэртнае турнэ Міхася Забэйды-Суміцкага: Прага, Бэрлін, Лодзь, Познань, Рыга. — Загінуў у гета тэарэтык музыкі, кампазытар, пэдагог кансэрваторыіТові Шнітман. 1 943.Адчыненьне музычнай школы ў Баранавічах. — Кампазытар Мікола Кляўс піша музыку да п’есы Францішка Аляхновіча „На Антокалі". — Выданьне ў Рызе Канстанцінам Езавітавым беларускіх рамансаў Туранкова, Замохіна й інш. — Трагічна загінулі ў Менску сьпявачка беларускіх песьняў Стэфанія Люскавец і сыіявак-акардэаніст Васіль Савіцкі. 1944. Кампазытар Мікола Шчаглоў піша опэру „Ўсяслаў Чарадзей“, лібрэта Натальлі Арсеньневай. — Арганізацыя ў Менску музычнай школы. 1947—1949. Арганізацыя беларускага вандроўнага эстраднага тэатру — „Беларускі тэатар эстрады" — пад кіраўніцтвам кампазытара Міколы Куліковіча. 1950. Кампазытар Алесь Карповіч піша рад рамансаў і „Беларускую рапсодыю" для фартэпіяна. Алесь Карповіч4 Кампазытар, музыказнаўца й пэдагог Алесь Карповіч нарадзіўся 2.VII.1909 г. у Горадні. Музычную адукацыю атрымаў у Маскоўскай кансэрваторыі, якую скончыў на гісторыка-тэарэтычным факультэце. Працаваў як загадчык навуковай часткі й дацэнт Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі ў Менску. Пасьля вайны апынуўся ў Заходняй Нямеччыне, дзе ўвесь час да выхаду на рэнту працаваў як выкладчык у музычнай школе г. Ольдэнбургу. Першыя апрацоўкі беларускіх песьняў і кампазыцыі на беларускую песенную тэматыку адносяцца да гадоў студыяў у маскоўскай кансэрваторыі. У Менску блізка пазнаёміўся з выдатным кампазытарам і зьбіральнікам беларускіх песьняў Міколам Равенскім, ад якога шмат даведаўся аб інтанацыйнай пабудове беларускага песеннага фальклёру й мэтадах ягонага апрацаваньня. На гэтую тэму была пачатая навуковая праца, скончыць якую перашкодзіла вайна. Пошукі ў дзялянцы беларускае музыкі працягваліся і ў часе вайны, вынікам чаго сталася сэрыя нарысаў зь гісторыі беларускае музыкі, якія друкаваліся ў „Беларускай газэце“ ў Менску. Трапіўшы па вайне ў украінскі лягер, шмат працаваў у пэдагагічнай і творчай дзялянках, напісаў шмат рамансаў на словы ўкраінскіх паэтаў, цыкл прэлюдыяў для клявіру ды працягваў працу з апрацаваньнямі беларускіх песьняў. Вынікам інтэнсіўнай музычнай дзейнасьці й абмену творчымі дасягненьнямі ў пэрыяд цеснай сувязі зь беларускім студэнцкім хорам у Лювэне (Бэльгія) і сустрэчаў з кампазытарам Міколам Равенскім зьявіліся кампазыцыі для фартэпіяна „Полька-Янка“, „Баляда на беларускую тэму“ й рамансы, некаторыя зьякіх запісаныя на кружэлкі („Драўляны дом“, „Вячэрняя песьня“, „Каханьне“ й іншыя). На кружэлкі запісаныя й харавыя апрацоўкі беларускіх песьняў, зробленыя для беларускага хору „Жалейка" ў Канадзе. Нямецкім выдавецтвам „Цымэрман" надрукаваны цыкл расейска-цыганскіх харавых і сольных апрацовак. Вялікай працай для хору й салістаў зьяўляецца кантата „Апокрыф" на тэкст Максіма Багдановіча. Зь іншых твораў для вакалу трэба адцеміць рамансы на словы беларускіх паэтаў Сяднёва, Козыра, Буйлы, Случчаніна, Геніюш, Коласа, ’ Біяграма й бібліяграфія напісаныя самім Алесем Карповічам (пра што сьведчыць ягоны подпіс і дата „1980“), біяграма захавалася ў архіве БІНіМу ў некалькіх машынапісных рэдакцыях. Тут друкуецца паводле найпаўнейшай зь іх.