Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №23 (59)
Першы намеснік Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
М. Мясніковіч
М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 7 жніўня 1992 г. № 497
430 Аб ушанаванні памяці Кандрата Крапівы
У мэтах ушанавання памяці народнага пісьмснніка Беларусі, акадэміка, Героя Сацыялістычнай Працы Кандрата Крапівы (ККАтраховіча) Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь п а с т а-н а ў л я е:
1. Прысвоіць імя Кандрата Крапівы Інстытуту мастацтвазнаў-ства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі і сярэдпяй школе № 2 г. п. Узда Мінскай вобласці і ў далейшым называць іх: Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Акадэміі навук Беларусі і Уздзенская сярэдняя школа № 2 імя Кандрата Крапівы.
2. Даручыць Мінскаму аблвыканкому і Мінскаму гарвыкан-кому прысвоіць імя Кандрата Крапівы адпаведна адной з ву-ліц г. п. Узда Мінскай вобласці і адной з вуліц г. Мінска.
7
Арт. 430-431
№ 23
3. Міністэрству інфармацыі ў 1996—2000 гадах забяспечыць выданне збору тзораў Кандрата Крапівы ў 6 тамах і да 1996 года — зборніка ўспамінаў пра пісьменніка ў сувязі са стагоддзем з дня яго нараджэння.
4. Міністэрству адукацыі ўстанавіць адну стыпендыю імя Кандрата Крапівы для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага універсі-тэта імя У. I. Леніна, Міністэрству культуры — адну стыпендыю імя Кандрата Крапівы для студэнтаў Беларускай акадэміі мас-тацтваў і адну стыпендыю імя Кандрата Крапівы для студэнтаў Мінскага інстытута культуры.
5. Акадэміі навук Беларусі і Мінскаму гарвыканкому ўстана-віць мемарыяльную дошку на доме № 76 па праспекту Ф. Скары-ны ў г. Мінску, у якім апошнія гады жыў Кандрат Крапіва, і пом-тик на магіле пісьменніка, дазволіўшы Акадэміі навук Беларусі зрасходаваць на гэтыя мэты да 300 тыс. рублёў.
Першы намеснік Старшыні
Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь М. Мясніковіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 7 жніўня 1992 г. № 498
431 Аб падпісанні Канвенцыі, якая засноўвае Многабаковае агенцтва па інвестыцыйных гарантыях
У сувязі з рашэннем Сусветнага банка аб прыняцці Рэспублікі Беларусь у Многабаковае агенцтва па інвестыцыйных гарантыях Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Даручыць першаму сакратару Пасольства Рэспублікі Беларусь у ЗША Хвастову М. М. падпісаць ад імя Рэспублікі Беларусь Кан-венцыю, якая засноўвае Многабаковае агенцтва па інвестыцыйных гарантыях, і дэпаніраваць у Міжнародным банку рэканструкцыі і развіцця інструмент аб ратыфікацыі, далучэнні ці ўхваленні ў ад-паведнасці з артыкуламі 61 і 63 гэтай Канвенцыі. '
Першы намеснік Старшыні
Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь М. Мясніковіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь М. Каўко
8
№ 23 Арт. 432
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 11 жніўня 1992 г. № 499
432
Аб зацвярджэнні Палажэння аб Дзяржаўным камітэце Рэспублікі Беларусь па прамысловасці і міжгаліновых вы-творчасцях
Савет Міпістраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб Дзяржаўным камітэ-це Рэспублікі Беларусь па прамысловасці і міжгаліновых вытвор-часцях.
Першы намеснік Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Першы намеснік Кіраўніка Спраў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
М. Мясніковіч
А. Сакалоўскі
ЗАЦВЕРДЖАНА пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 жніў-ня 1992 г. № 499
ПАЛАЖЭННЕ
аб Дзяржаўным камітэце Рэспублікі
Беларусь па прамысловасці і міжгалі-новых вытворчасцях
1. Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па прамысловасці і міжгаліновых вытворчасцях (Дзяржкампром) з’яўляецца органам дзяржаўнага кіравання і падпарадкоўваецца Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.
2. Дзяржкампром кіруецца ў сваёй дейнасці дзеючым заканадаў-ствам і дадзеным Палажэннем.
3. Галоўнай задачай Дзяржкампрома з’яўляецца дзяржаўнае рэгуляванне дзейнасці прадпрыемстваў, аб’яднанняў і арганізацый машынабудаўнічай, металаапрацоўчай, радыёэлектроннай, прыбо-рабудаўнічай, металургічнай, хімічнай, нафтахімічнай і медыцын-
9
Арт. 432
№ 23
скай прамысловасці (незалежна ад іх ведамаснай падпарадкава-насці), а таксама прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў веданні ўпраўлепняў мясцовай прамысловасці аблвыканкомаў, у мэтах пра-вядзення эканамічнай і навукова-тэхнічнай палітыкі, накіравапай на структурную перабудову прамысловасці, пераарыентацыю важ-нейшых яе галін на задавальненне патрэб народнай гаспадаркі рэс-публікі, вырашэнне неадкладных сацыяльных задач, удасканаль-ванне эканамічных адносін ва ўмовах рынку, які фарміруецца.
4. Дзяржкампром у адпаведнасні са сваёй галоўнай задачай:
4.1. ажыццяўляе меры на наскарэнню навукова-тэхнічнага пра-грэсу, распрацоўцы і рэалізацыі праграм эканамічнага і сацыяль-нага развіцця галін прамысловасці, правядзенню канверсіі абарон-ных вытворчасцей з мэтай стварэння ў рэспубліцы прагрэсіўных відаў машын і абсталявання, у тым ліку для сельскай гаспадаркі, распрацоўкі перадавой тэхпалогіі, нарошчваішя выпуску тавараў народнага спажывання;
4.2. удзельнічае ў ажыццяўленні мер па дэманапалізацыі вытвор-часці, развіццю канкурэнцыі, раздзяржаўленню і прыватызацыі ўласнасці, расшырэнню прадпрымальніцтва;
4.3. забяспечвае рэалізацыю інвестыцыйнай і навукова-тэхнічнай палітыкі, накіраванай на павышэнне якасці і канкурэнтаздольнасні прадукцыі, расшырэнне наменклатуры тавараў народнага спажывання, зніжэнне матэрыялаі энергаёмістасці вытворчасці;
4.4. арганізуе правядзенне навукова-даследчых і вопытна-канст-руктарскіх работ з мэтай развіцця галін прамысловасці, у тым ліку з удзелам па дагаворнай аснове вядучых навуковых і праектных арганізацый, вучоных і спеныялістаў;
4.5. ажыццяўляе прагназаванне развіцця галін прамысловасці рэспублікі, прымае меры па забеспячэнню іх дынамічнага функцыя-навання;
4.6. удзельнічае ў фарміравапні дзяржаўнага заказу на пастаўку прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння і тавараў народнага спажывання, забяспечвае яго размяшчэнне на прадпрыемствах, у аб’яднаннях і аргапізапыях Камітэта, а таксама прымае меры па выкананню гэтага заказу;
4.7. аказвае падведамным прадпрыемствам, аб’яднанням І арга-нізапыям неабходную дапамогу ва ўмацаванні іх фіпансавага ста-новішча, павышэнні эфектыўнасці работы;
4.8. прымае меры па стварэнню дадатковых рабочых месцаў для асоб з абмежаванай працаздольнасню, а таксама для працаўлад-кавання грамадзян, якім прадастаўляюцца дадатковыя гаранты! занятасці;
10
№ 23
Арт. 432
4.9. садзейнічае ўмацаванню прямых гаспадарчых сувязей пад-ведамных прадпрыемстваў, аб'яднанняў і арганізацый з пастаўшчы-камі матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў, арганізуе работу па забеспя-чэнню рацыянальнага выкарыстання сыравіны, матэрыялаў, камп-лектуючых вырабаў, уцягненню ў гаспадарчы абарот другасных ма-тэрыяльных рэсурсаў і мясцовых відаў сыравіны;
4.10. утварае ва ўстаноўленым парадку спецыяльныя галіновыя і міжгаліновыя пазабюджэтныя фонды навукова-даследчых і вопыт-на-канструктарскіх работ і асваення новых відаў навукаёмістай прадукцыі.
4.11. арганізуе вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне айчыннага і замежнага перадавога вопыту ў прамысловасці;
4.12. ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку знешнеэкапамічную дзейнасць, аказвае дапамогу падведамным прадпрыемствам, аб яд-нанням і арганізацыям у наладжванні знешнеэканамічных сувязей, развіцці прагрэсіўных форм інтэграцыі з мэтай паскарэння навуко-ва-тэхнічнага прагрэсу, павышэння экспартнага патэнцыялу рэс-публікі і стварэння вытворчасцей па вырабу імпартазамяшчаючых відаў прадукцыі і тавараў;
4.13. забяспечвае вывучэнне рынку сродкаў вытворчасці і тава-раў народнага спажывання, удзельнічае ў рабоце па ўдасканаль-ванню цэнаўтварэння, фінансава-крэдытнай і падатковай палітыкі;
4.14. удзельнічае ў распрацоўцы мер па рэгуляванню міждзяр-жаўнага абмену важнейшымі відамі прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння і таварамі народнага спажывання;
4.15. забяспечвае правядзенне на падведамных прадпрыемствах, у аб’яднаннях і арганізацыях патэнтна-ліцэнзійнай, вынаходніцкай і рацыяналізатарскай работы;
4.16. арганізуе распрацоўку мерапрыемстваў па забеспячэнню аховы працы і тэхнікі бяспекі на падведамных прадпрыемствах, у .аб’яднаннях і арганізацыях;
4.17. ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку кантроль за дзей-насцю падведамных прадпрыемстваў, аб’яднанняў і арганізацый;
4.18. заключае ва ўстаноўленым парадку з адпаведпымі прафса-іюзнымі органам! галіновыя тарыфныя пагадненні;
4.19. ажыццяўляе меры па забеспячэнню работнікам падведамных прадпрыемстваў, аб’яднанняў і арганізацый сацыяльных гаран-тый у галіне аплаты і аховы працы;
4.20. узаемадзейнічае з выканкомамі мясцовых Саветаў народных дэпутатаў у вырашэнні эканамічных, сацыяльна-бытавых і
11
Арт. 432
№ 23
іншых пытанняў, што знаходзяцца на адпаведнай тэрыторыі падве-дамных Камітэту прадпрыемстваў, аб’яднанняў і арганізацый;
4.21. праводзіць ва ўстаноўленым парадку экспертизу інвесты-цыйных праектаў з прыцягненнем на дагаворнай аснове дзяржаўных і іншых экспертных арганізацый;
4.22. цэнтралізуе са згоды падведамных прадпрыемстваў, аб’яд-нанняў і арганізацый валютныя сродкі ў адпаведнасці з заканадаў-ствам аб валютным рэгуляванні;
4.23. прыцягвае на дагаворнай аснове вучоных і кваліфікава-ных спецыялістаў для вывучэння праблем, якія стаяць перад пра-мысловасцю;
4.24. ажыццяўляе ва ўстаноўленых заканадаўствам межах кі-раўніцтва падведамнымі прадпрыемствамі, аб’яднаннямі і аргані-зацыямі;
4.25. удзельнічае ў распрацоўцы праектаў заканадаўчых і ін-шых нарматыўных актаў, рэгулюючых дзейнасць падведамных прадпрыемстваў, аб’яднанняў і арганізацый.
5. Дзяржкампром узначальвае Старшыня.
Старшыня Дзяржкампрома мае намеснікаў, назначаемых Са-ветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. Размеркаванне абавязкаў паміж намеснікамі Старшыні праводзіцца Старшынёй Камітэта.
6. Старшыня Дзяржкампрома нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на Камітэт задач і функцый, устанаў-лівае ступень адказнасці йамеснікаў Старшыні і кіраўнікоў структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарату Камітэта за кіраў-ніцтва адпаведнымі сферамі дзейнасці Камітэта.