Гіпіка, альбо Кніга пра коней  Крыштоф Мікалай Дарагастайскі

Гіпіка, альбо Кніга пра коней

Крыштоф Мікалай Дарагастайскі
Выдавец: Юніпак
Памер: 216с.
Мінск 2007
122.98 МБ

Бессмяротную славу прымнажае род Гедзімінаў. Вялікі герой, ты ўслаўляеш сябе і яго. Бессмяротным ты будзеш, падтрыманы такімі талентамі. Ты апірышча ўзыходзячай славы, любоў народа.

Крыштаф Монвід Дарагастайскі

ГІПІКА,

АЛЬБО КНІГА ПРА КОНЕЙ

Мінск

 

2007

УДК [636.1+798.2/.6](476)(091)

ББК 46.11(4Бен)

Д20

Укладальнікі: С. А. Ішчанка, В. Л. Дубоўскі.

Пераклад з польскай мовы: С. А. Ішчанка, Г. М. Брэгера (архіўныя дакументы).

Пераклад з лацінскай мовы: A. А. Жлуткі, 3. Г. Мінкевіча, Ю. А. Седзінінай.

Пераклад вершаў: Р. I. Барадуліна, A. В. Хадановіча.

Рэцэнзенты:

A. А. Радаман, старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

I. Я. Карачова, трэнер па выездцы Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па конным спорце і конегадоўлі, майстар спорту міжнароднага класа.

Фота: А. Ф. Крэнць, В. Л. Дубоўскі.

Ілюстрацыі з першага выдання кнігі: Фонд князёў Чартарыскіх пры Нацыянальным музеі ў Кракаве.

Дарагастайскі, К. М.

Д 20 Гіпіка, альбо Кніга пра коней / Крыштаф Монвід Дарагастайскі; уклад. С. А. Ішчанка,

В. Л. Дубоўскі; пер. з пол. мовы С. А. Ішчанка, Г. М. Брэгера (архіўныя дак.). Мінск : Юніпак, 2007. 216 с. : іл.

ISBN 978-985-6802-18-1

«Гіпіка, альбо Кніга пра коней» першы ў Рэчы Паспалітай дапаможнік па конегадоўлі і коннай яздзе. Яе аўтар вялікі маршалак літоўскі Крыштаф Монвід Дарагастайскі, чый спадчынны маёнтак знаходзіўся ў Мураванай Ашмянцы (сучасны Ашмянскі раён).

«Гіпіка» складаецца з 4-х частак. У 1-й распавядаецца пра гісторыю коннай язды, пра конскія масці і прыкметы, пра падбор вытворнікаў і вырошчванне племяннога маладняка. 2-я частка прысвечана пачатковай падрыхтоўцы баявых коней. У 3-й паказаны ўзоры муштукоў і цугляў. Кніга 4-я, «Гіпіятрыя», ветэрынарны лячэбнік. Ілюстрацыі выканаў знакаміты мастак, гравёр Тамаш Макоўскі.

Для сучаснага чытача «Гіпіка» цікавая найперш як літаратурны помнік. У ей можна знайсці нямала звестак пра побыт шляхты, медыцыну, вераванні і г. д. на пачатку XVII ст.

УДК |636.1+798.2/.6|(476)(091)

ББК 46.11(4Бен)

ISBN 978-985-6802-18-1

© С. А. Ішчанка, В. Л. Дубоўскі, укладанне, 2007

© С. А. Ішчанка, пераклад на беларускую мову, 2007

© ЗАТ «Юніпак», афармленне, выданне на беларускай мове, 2007

© Фонд князёў Чартарыскіх, ілюстрацыі з першага выдання кнігі, 2007

Вялікі дзякуй усім саўдзельнікам адраджэння годнай памяці пра вялікага маршалка літоўскага Крыштафа Монвіда Дарагастайскага і ягоную пісьмовую спадчыну.

Акіньчыцу Станіславу, даследчыку гісторыі Рэфармацыі на Беларусі,за тлумачэнні рэлігійных аспектаў тэстамента К. М. Дарагастайскага.

Барадуліну Рыгору, народнаму паэту Беларусі, за пераклад паэмы К. М. Дарагастайскага.

Барысевічу Юрасю, пісьменніку, перакладчыку за пераклад фрагментаў з Вергілія з французскай мовы і за своечасовыя папраўкі.

Брэгеру Герману, вядучаму палеографу аддзела старажытных актаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі за дапамогу ў атрыманні і перакладзе архіўных дакументаў К. М. Дарагастайскага.

Доўнару Аляксандру за дапамогу ў перакладзе тэстамента К. М. Дарагастайскага.

Дубовіку Дзмітрыю, навуковаму супрацоўніку Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі за каментарыі да кнігі IV «Гіпікі» і ўкладанне табліцы раслін.

Жлутку Алесю, кандыдату філалагічных навук, старшаму навуковаму супрацоўніку Інстытута гісторыі НАН Беларусі — за пераклады з лацінскай мовы і каментарыі.

Інстытуту Польскаму ў Мінску і яго дырэктару Казакевічу Пятру за падтрымку праекта і наладжванне кантактаў з Фондам князёў Чартарыскіх.

Коннаспартыўнаму цэнтру «Гіпіка» ў вёсцы Грынцы Ашмянскага раёна за садзейнічанне ў падрыхтоўцы выдання да друку і годны працяг справы К. Дарагастайскага як конезаводчыка на Ашмяншчыне.

Кур’ян Інэсе, старшаму навуковаму супрацоўніку Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі за расшыфроўку асабліва мудрагелістых старапольскіх выразаў.

Марухінай Дар’і, майстру-наезніку і гісторыку,за добры пачатак.

Мацуку Андрэю, кандыдату гістарычных навук, навуковаму супрацоўніку Інстытута гісторыі НАН Беларусі за знойдзеныя ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве і ў AGAD (Галоўны архіў старадаўніх актаў) лісты К. М. Дарагастайскага.

Мінкевічу Зміцеру, старшаму выкладчыку кафедры класічнай філалогіі БДУ,за пераклады з лацінскай мовы. Міхалоўскай Дануце, педагогу і зямлячцы К. М. Дарагастайскага,за дасведчаныя экскурсіі па Мураванай Ашмянцы, любоў да роднага краю і маральную падтрымку.

Міхневічу Віктару, урачу Мінскай гарадской ветэрынарнай станцыі, за каментарыі да кнігі IV «Гіпікі».

Мурат Вікторыі, трэнеру па выездцы,за кансультацыі.

Рачыкавай Аксане, заатэхніку-селекцыянеру Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі,за кансультацыі.

Рошчынай Таццяне, бібліёграфу аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі,за спрыянне ў працы з мікрафільмам і над выданнем «Гіпікі» XVIII ст.

Салапёк Эвеліне, былому галоўнаму ветэрынарнаму ўрачу Беларускай асацыяцыі па конегадоўліза каментарыі да кнігі IV «Гіпікі».

Седзінінай Юліі, старшаму выкладчыку кафедры класічнай філалогіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта,за пераклады з лацінскай мовы і каментарыі.

Серадыку Яну, прафесару, докгару габілітаванаму за грунтоўныя навуковыя працы, прысвечаныя вялікаму маршалку, выдадзеныя ў Полыпчы.

Скеп’ян Настассі за дапамогу ў перакладзе тэстамента К. М. Дарагастайскага.

Скуратовічу Аркадзю, навуковаму супрацоўніку Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусіза каментарыі да кнігі IV «Гіпікі» і ўкладанне табліцы раслін.

Траццякову Дзмітрыю, кандыдату біялагічных навук, вядучаму навуковаму супрацоўніку Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі,за каментарыі да кнігі IV «Гіпікі» і ўкладанне табліцы раслін.

Фонду князёў Чартарыскіх пры Нацыянальным музеі ў Кракаве за прадастаўленне высакаякаснай электроннай копіі першага выдання «Гіпікі».

Хадановічу Андрэю, паэту, за пераклады вершаў К. М. Дарагастайскага.

I нарэшце, выдавецтву «ЮНІПАК» і яго галоўнаму рэдактару Дубоўскаму Валерыю за ўзяты на сябе клопат і цяжар выдання гэтай кнігі, высокапрафесійны падыход да справы, шчырую зацікаўленасць айчыннай гісторыяй і адметнасцямі Ашмяншчыны.

Ішчанка Святлана, укладальнік, перакладчык

Вялікі маршалак, вялікі патрыёт

Крыштаф Монвід Дарагастайскі постаць у гісторыі нашай краіны настолькі значная і разнастайная, што няма сумнення: пасля выхаду гэтай кнігі ў свет ён зойме сваё пачэснае месца ў айчынным арэапагу. Галоўнай мэтай выдавецтва, усяго творчага калектыву, працаваўшага некалькі гадоў над першым у Беларусі перавыданнем занакамітай «Гіпікі, альбо кнігі пра коней» ды іншых літаратурных твораў, эпісталярнай спадчыны Дарагастайскага, галоўнай мэтай было вярнуць з небыцця слаўнае імя земляка і пашырыць тым самым нашую агульную гістарычную прастору.

Пачэсную місію даследчыка і першаадкрывальніка імя Дарагастайскага ўзяла на сябе журналіст Святлана Ішчанка. Яе артыкул, змешчаны ў пачатку выдання, вельмі карпатлівае і фактычна першае ў нас даследванне пра чалавека, разнастайных талентаў і дасягненняў якога хапіла бы на некалькі жыццяў.

Дзяржаўны дзеяч, военачальнік, ваяр, доктар медыцыны, выдавец, вучоны-даследчык, аўтар першага ў краіне свецкага навукова-папулярнага выдання, падарожнік, конезаводчык. Паэт. Асветнік.

Пяцьдесят тры гады жыцця, барацьбы, стварэнняў, шчасця і спадзяванняў, кахання і рэўнасці, самоты і хваробы...

У яго быў вялікі талент жыць і змагацца, ахвяраваць сабой дзеля Айчыны. Неаднойчы паранены ў бітвах, нават калі хадзіў на мыліцах, ён дзейнічаў вялікі маршалак, вялікі патрыёт Вялікага княства Літоўскага. Ён перажываў за лёс супольнай з палякамі дзяржавы Рэчы Паспалітай. Але найбольш апекаваўся справамі Айчыны, суродзічаў.

Вольнадумца, кальвініст, ён, між тым, добраахвотна пайшоў ваяваць на баку Свяшчэннай Рымскай імперыі супраць аднаверцаў паўстаўшага за сваю волю народа Нідэрландаў. Заслугі былі адзначаны тытулам барона.

Дарагім яго сэрцу быў спадчынны маёнтак у Мураванай Ашмянцы. Пры тым шмат падарожнічаў, падоўгу жыў у Італіі, атрымаў званне ганаровага грамадзяніна Венецыі.

Падтрымліваў ідэю Льва Сапегі другога нашага тытана аб стварэнні уніі народаў трох славянскіх дзяржаў: Вялікіга Княства Літоўскага, Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Маскоўскага. I падчас Інфлянцкай вайны біўся супраць маскавітаў. Затым у 1611 годзе вылучыўся ў баях пры ўзяцці Смаленска.

Чалавек, які вельмі паважліва ставіўся да іншых людзей, да сваякоў, слуг, чэлядзі, ён склаў для нявернай жонкі парадак паводзін на той час, калі сам у маёнтку адсутнічае.

Вельмі прагматычны гаспадар, Крыштаф Дарагастайскі грунтоўна падыходзіў як да фундацыі выдання ва ўласнай друкарні ў Мураванай Ашмянцы кнігі рэлігійнага прапаведніка, так і фарміравання баявой харугвы, да будаўніцтва храма. Ведаў лік грошам. Але вышэй цаніў людскую спагаду, вернасць, чэснасць.

I не шкадаваў на тое грошай ні літоўскіх, ні польскіх. У тэстаменце можна знайсці таму цікавыя падцвярджэнні. Мужны ваяр, ён піша пранізлівыя вершы лямант! з нагоды безуладдзя, якое ўтварылася на нейкі час у краіне. I колькі ў паэтычных радках трывогі, гневу, жалю, сыноўняй любові, душэўнасці і вобразнасці, жадання абараняць Айчыну-маці.

I «Гіпіка» самы знакаміты яго твор напісаны і чытаецца як паэма.

Валеры Дубоўскі, галоўны рэдактар

Нацыянальны скарб

«Гіпіка» нашага слыннага земляка Крыштафа Мікалая Дарагастайскага атрымала новае жыццё. Яе перавыданне значны крок да аднаўлення былой велічы старажытнай зямлі Ашмянскай, сведчанне пераемнасці пакаленняў, вяртанне агульнанацыянальнай каштоўнасці. Гэта падзея не толькі рэгіянальнага, але і дзяржаўнага ўзроўню.

«Гіпіка» сапраўдны нацыянальны скарб. Кніга, як частка магутнага духоўнага падмурка, паспрыяе нашаму руху да моцнай і квітнеючай Беларусі.

Валянціна Лузіна, намеснік старшыні Айшянскага раённага выканаўчага камітэта

Вялікі маршалак, які вельмі любіў коней

(ад перакладчыка)

Паказаў гэта Ваша Мосць у Кнізе сваёй рэдкай і выдатнай, пра коней напісанай; Бог мне сведка, ці думаю ліслівасцю вушы цешыць, як тут Ваша Мосць багата старажытнасці, разнастайнага чытання, як і ведання прыроды, як багата Гісторыі, а таксама спосаб выкладання найпаслядоўнейшы, годны Філосафа, выяўляеш; адчуваецца таксама і нязмушаная стараннасць Вашай Мосці ў спалучэнні навукі і практыкі.

Аляксандр Гваньіні. Хроніка Еўрапейскай Сарматыі.

Ад першага выдання гэтай кнігі да яе выхаду на беларускай мове прайшло больш за 400 гадоў. У 1603 г. ў Кракаве з друкарні Анджэя Пятркоўчыка выйшла «Гіпіка, альбо Кніга пра коней» Крыштафа Монвіда Дарагастайскага. Аўтар «Гіпікі», вялікі маршалак літоўскі, пісаў на польскай мове (як стала прынята сярод значнай часткі айчыннай шляхты пасля Люблінскай уніі 1569 г.), ужываючы таксама лацінскія цытаты і італьянскія тэрміны. Ён

 

Ідзі Садэлер. Партрэт Крыштафа Монвіда Дарагастайскага. Прага, 1605 г.

Подпіс у авальнай рамцы пад белай лініяй: Слаўны плён добрых прац.

Бессмяротную славу прымнажае род Гедзімінаў.

Вялікі герой, ты ўслаўляеш сябе і яго.

Бессмяротным ты будзеш, падтрыманы такімі талентамі.

Ты апірышча ўзыходзячай славы, любоў народа.

(Пераклад з лацінскай мовы Ю. Седзінінай)

 

спадзяваўся, што ягоная праца прынясе карысць «кожнаму шляхетнаму чалавеку». I ў гісторыю Крыштаф Монвід Дарагастайскі ўвайшоў найперш як славуты знаўца і аматар коней. Аднак жыццёвы шлях гэтага дзяржаўнага дзеяча, вайскавода, падарожніка, натураліста, вальнадумца і асветніка варты, на нашу думку, асобнай увагі чытачоў.

Наш герой паходзіў з Монвідаў (Манівідаў) аднаго з найзаможных і найстаражытных у Вялікім княстве Літоўскім роду. Першы вядомы па гістарычных дакументах Манівід, як піша У. Сямковіч, Войцех Кайлікінавіч (Гайлігінавіч), віленскі стараста, давераная асоба і дзевер князя Вітаўта, жанаты ў першым шлюбе з Юліянай, сястрой Ганны Вітаўтавай. На Гарадзельскай уніі 1413 г. ён абраў польскі герб Ляліва. Да роду Манівідаў належаў шляхціц Рымавід (жыў у пачатку XV ст.), ад якога паходзілі Забярэзінскія і Аляхновічы. Другі сын Рымавіда, Алехна, быў продкам сямейства Аляхновічаў гербу Ляліва, ад якога, у сваю чаргу, пайшлі Кухмістровічы, Ірыковічы і Дарагастайскія. Усе гэтыя сямействы валодалі землямі ў Віленскім ваяводстве (найболып у Ашмянскім і Віленскім паветах), а таксама ў Менскім ваяводстве.

Пачынальнікам галіны роду, якая нас цікавіць, быў Пётр Аляхновіч, кухмістр літоўскі ў 1492 (?), 1494 -1516 гг. Ягоны сын Мікалай Пятровіч Аляхновіч Кухмістровіч, мечнік літоўскі (у 1539-1547 гг.), атрымаў ад караля Жыгімонта Аўгуста ў 1547 г. прывілей на заснаванне мястэчка ў Дарагастаях Луцкага павета, з правам праводзіць кірмашы і адкрываць корчмы. Бацька аўтара «Гіпікі», таксама Мікалай, даводзіўся гэтаму Кухмістровічу сынам. Ён пачаў называцца Дарагастайскім ад згаданага маёнтка.

Мікалай Мікалаевіч Дарагастайскі (нар. каля 1520 пам. 28ЛЛ597 г.), паводле ўспамінаў сучаснікаў, меў «моцную руку і ўладу», вялікія здольнасці і мужнасць, добрае выхаванне. Цяжка нават пералічыць усе ягоныя званні і пасады: стольнік літоўскі ( 566 1576 гг.), ваявода полацкі (з 1576 г.), стараста шарашоўскі1 (з 1574 г.), ваўкавыскі

1 Шарашова на той час мястэчка ў Ваўкавыскім павеце, цяпер гарадскі пасёлак у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці.

АКМА MAGN1F1CI DOMINI, О. NICOLAI OLECHNÖW1TZ MONIVIOI . Dorohoftafaki, I’alarlm Polocrniia, Capfanri Voko< uifcrä LcpcJenlia, Vrloncn. &a &c.

Herb Oorohestajskich * dch-la Fr.

drokovancgo 1377 w Lwkn.

Герб Дарагастайскага

(1576 1582), лепельскі (з 1576 г.), велёнскі2, бейшагольскі3, цівун гандынскі4. Браў удзел ва ўсіх войнах Стэфана Баторыя, асабліва праславіўся ўзяццем дзвюх крэпасцей у Полацкай зямлі, якія баранілі маскавіты, Сушы і Няшчарды. А праз год разам з полацкім рыцарствам і жаўнерамі Яна Замойскага здабыў бліскучую перамогу пад Невелем.

Мікалай Дарагастайскі быў высокаадукаваным дзяржаўным дзеячам, шмат клапаціўся аб асветніцтве і дабрабыце свайго краю. У адпаведнасці з ухвалай Люблінскага сойма ўдзельнічаў у камісіі па карэктуры II Статута ВКЛ ад Віленскага ваяводства. Фінансаваў кнігадрукаванне (так, за ягоныя сродкі ў 1577 г. у Лоску была выдадзена праца АнджэяФрычаМаджэўскага«/)е/?фм6//са£>неяі7а«£/а»ўперакладзенапольскуюмову«0 poprawie Rzeczy Pospolitej» з прадмовамі Анджэя Воляна, Мацея Стрыйкоўскага і Сымона Буднага). Дбайны кальвініст, ён пабудаваў у Мураванай Ашмянцы пратэстанцкі збор. Гэтую спадчыну атрымаў ягоны сын Крыштаф. I ён ні ў чым не адступіў ад бацькавай веры.

Будучы аўтар «Гіпікі» нарадзіўся 2 сакавіка 1562 г. Пачатковую адукацыю Крыштаф атрымаў дома, і бацька выправіў яго за мяжу. Падлетак вучыўся ў славутай гімназіі Яна Штурма ў Страсбургу, a 16 снежня 1575 г. запісаўся ў каталіцкую Фрайбурга-Брайзгаўскую Акадэмію, дзе пакінуў першыя спробы пяра вершы на лацінскай і грэчаскай мовах. Тамсама атрымаў навуковую ступень доктара медыцыны.

У тыя часы моладзь сталела рана. Крыштаф добраахвотна далучыўся да ваенных

дзеянняў у Нідэрландах. He ўяўляючы сабе іншага дзяржаўнага ладу, акрамя манархіі, ён уступіў у войска Свяшчэннай Рымскай імперыі і біўся супраць гёзаў-пратэстантаў, фактычна сваіх аднаверцаў, за ўладу над Нідэрландамі іспанскага караля Філіпа II Габсбурга, дэспата і прыхільніка інквізіцыі. Потым падарожнічаў па Італіі для спасціжэння рыцарскіх навук. Атрымаў ганаровае грамадзянства ў Венецыі, гасцяваў у Ламбардыі, у Балонні ў графа Пепулу. Пабываў у Калабрыі, Апуліі, Абруццы... Ён як мала хто з маладых вялікалітоўскіх магнатаў-падарожнікаў пазнаў і палюбіў Італію, бо пазней у адным з лістоў да Крыштафа Радзівіла нават паўжартам адказаў на запрашэнне наведаць сталіцу ВКЛ, што наваколлі Балонні ведае лепей за віленскія.

Найдаўжэй затрымаўся Дарагастайскі ў Неапалі. Гэты горад славіўся прыгожымі пародзістымі конямі і адной з першых у свеце вышэйшай школай коннай язды. Маладога шляхціца ўразіла, што выездка выкладалася тут як вытанчаная навука. На Радзіме ж правілы вырошчвання жарабят, метады падрыхтоўкі каня і вершніка да будучых ратных выпрабаванняў, лячэнне жывёл усё гэта захоўвалася ў жывой традыцыі, перадавалася па сакрэце ад старэйшых у родзе мужчын спадчыннікам ці ад ваеначальніка жаўнерам. Шляхецкая моладзь авалодвала навыкамі язды спантанна, удасканальвала іх у рызыкоўных спаборніцтвах такіх, напрыклад, як скачкі на кані ў раку са стромкага абрыву.

Дапытлівы і старанны юнак не губляў дарма час у Неапалі: браў урокі коннай язды ў знакамітых майстроў«кавалькатораў» П. Карацыёлы, Клаўдыя Кортэ, Петра Антоніо Ферара. 3 апошнім, гіполагам і надворным канюшым неапалітанскага віцэ-караля, князя дэ Асуна, у Дарагастайскага склаліся асабліва прыязныя адносіны. «...Мой вельмі зычлівы настаўнік, які не меў тады ў хрысціянскім свеце роўнага сабе ў навуцы коннай язды», згадаў яго ў «Гіпіцы» (Кніга I, раздзел VIII) удзячны вучань. Ферара заахвоціў Крыштафа скласці дапаможнік па конегадоўлі для суайчыннікаў.

Аднак паміж высакароднай задумай і яе здзяйсненнем паўсталі гады ратнай і дзяржаўнай працы. Вяртаючыся з Італіі на Радзіму, Дарагастайскі не абмінуў імператарскага двара, дзе за ваенныя заслугі ў Нідэрландах быў уганараваны тытулам барона Свяшчэннай Рымскай імперыі.

У апошнія гады праўлення Баторыя Крыштаф Дарагастайскі актыўна ўдзельнічаў у вайне з Масквой, змагаючыся на флангу бацькі на чале ўласнай харугвы. Напэўна, тады ж зблізіўся на глебе агульных вайсковых і рэлігійных інтарэсаў з Крыштафам Радзівілам Перуном, на той час гетманам польным (а ў 1589 г. ён стаў вялікім гетманам літоўскім). Яшчэ ў 1582 г. К. Дарагастайскі ўслед за бацькам атрымаў ад караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы ваўкавыскае стараства (на тэрмін замежнага падарожжа Крыштафа абавязкі старасты выконваў яго бацька).

2 Велёна на той час мястэчка з навакольнымі вёскамі над Нёманам у Ковенскім павеце.

3 Бейшагола на той час мястэчка і двор у Жамойцкім княстве (сучас. тэрыторыя Літвы).

4 Гандынскае стараства неградовае (без гродскага суда. С. I.), званае таксама цівунствам, было ў Жамойцкім княстве.

У 1588 г. наш герой заняў пасаду стольніка літоўскага. У тым жа годзе ажаніўся першы раз з Соф’яй Хадкевічаўнай, дачкой віленскага кашталяна Яна Гераніма Хадкевіча.

На Сойме 1589 г. К. Дарагастайскага абралі дэпутатам для заключэння дамовы з імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. На Сойме 1590 г. ён як пасол віленскі энергічна змагаўся за заключэнне міра з Масквою і пратэставаў імем ліцвінаў супраць устаноўленых падаткаў. У красавіку 1590 г. быў прызначаны крайчым літоўскім і, заваяваўшы сімпатыю двара, падтрымліваў габсбургскую палітыку Жыгімонта Ш Вазы. Спрыяў шлюбу караля з Ганнай Аўстрыйскай і ў доказ каралеўскай ласкі ў маі 1592 г. атрымаў пасаду падчашага літоўскага. У гэтым жа годзе быў паслом на Інквізіцыйным Сойме5, сярод нешматлікіх прыхільнікаў Жыгімонта ПІ. У 1594 г. Валынскае ваяводства абрала яго дэпутатам на Каронны Трыбунал у Любліне.

Палітычная дзейнасць Дарагастайскага на карысць каралеўскага двара ніколькі, аднак, не пашкодзіла ягонай папулярнасці сярод вольналюбівай шляхты дзякуючы непахіснай пазіцыі ў абароне свабод пратэстантаў. Так, хаця на кракаўскім Сойме 1595 г. ён трымаўся з каралём, аднак пісаў да Крыштафа Радзівіла Перуна: «Евангельская вера цяпер у немалой апале, а я супраць плыні ўсё-ткі плыву». На Сойме 1596 г. быў маршалкам пасольскай ізбы, і адразу пасля таго атрымаў маршалкоўства надворнае літоўскае. Аднак Дарагастайскі жадаў большага стаць вялікім маршалкам літоўскім (Гэта была вышэйшая з 5-ці так званых «міністэрскіх» (сенатарскіх) пасад ВКЛ). Кароль жа, маючы намер прымусіць закаранелага кальвініста перайсці дзеля гэтага ў каталіцтва, запатрабаваў, каб Крыштаф Монвід суправаджаў яго ў паломніцтве да Чанстаховы. Дарагастайскі спрабаваў ухіліцца, але пад націскам двара ўсё ж паехаў. У Чанстахове абураўся культам Божай Маці, бачачы ў ім ідалапаклонства. Радзівілу пра гэта паведамляў: «У Чанстахове мы нічога больш не зрабілі, адно, абразку пакланіўшыся, наставілі шэсць сярэбраных балванкаў, шэсць васковых».

Зрэшты, пілігрымка Дарагастайскаму акупілася, бо адразу пасля яе, 8 кастрычніка 1597 г., стаў вялікім маршалкам літоўскім, і гэта нягледзячы на пярэчанні Апостальскай Сталіцы і каталікоў! Жыгімонт Ваза ўмеў цаніць як вернасць, так і шчырасць.

Наступныя некалькі гадоў Дарагастайскі шмат часу ўдзяляў і асабістым справам. Яшчэ ў 1596 г. памерла ягоная першая жонка, таксама адданая кальвіністка. У 1597 г. вялікі маршалак узяў другі шлюб з дачкой ваяводы наваградскага Мікалая VII Радзівіла Соф’яй, удавой крайчага літоўскага Юрыя Хадкевіча. У пачатку таго самага года памёр бацька Крыштафа. Ён да апошняга быў не ў найлепшых адносінах з сынам. У спадчыну яму пакінуў родавыя Дарагастаі на Валыні і Мураваную Ашмянку ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства (цяпер вёска ў Ашмянскім раёне). А неўзабаве Крыштаф Мікалаевіч стаў старастам шарашоўскім, велёньскім, мсцібаўскім6, навамлынскім7, дынемундскім8, арандатарам ялоўскім9 і курылоўскім10. Да таго ж працягваў шматлікія працэсы аб маёнтках, распачатыя бацькам, вядомым суцяжнікам.

У 1600 г. Дарагастайскі імем караля мірыў два роды Хадкевічаў з Радзівіламі, як сваяк абодвух, і з тою мэтаю паўгода правёў пры двары (У выніку адбыўся шлюб Януша Радзівіла з Соф’яй Слуцкай). Але найперш займалі яго як дынемундскага старасту рамонт Дыямента, упарадкаванне вусця Дзвіны, што прыводзіла да канфліктаў з Рыгай.

3 пачатку вайны са Швецыяй Дарагастайскі, папраўдзе кажучы, не прыбыў да тэатра ваенных дзеянняў, але старанна клапаціўся аб абароне Рыгі і Дыямента, за ўласныя сродкі паслаў у Інфлянты 150 венгерскіх жаўнераў, вербаваў войска, рупіўся аб пораху, гарматах, правіянце. Рыжан заклікаў да трываласці, а абарону Дыямента даверыў свайму сваяку Яну Астроўскаму. На Варшаўскім Сойме 1601 г. энергічна абмяркоўваў, як абараняцца ад шведаў, і вясной таго ж года на Жамойці сабраў падраздзяленне з 300 пехацінцаў і 300 вершнікаў, з якім па загадзе гетмана Радзівіла Перуна 28 мая прыбыў пад Кокенгаўзен. У бітве са шведамі кіраваў правым флангам, адважна ўдарыў па непрыяцелю. Як піша пра яго Севярын Урускі, «хаця быў тройчы паранены, застаўся на кані

5 Большасць шляхты была зняважана хуткім шлюбам Жыгімонта III з аўстрыйскай прынцэсай, угледзеўшы ў гэтым знявагу нацыянальнаму гонару. У 1592 г. пратэстанцкая партыя на чале з Янам Замойскім стварыла інквізіцыйную камісію па разгляду дзеянняў караля. Становішча Жыгімонта III на Інквізіцыйным Сойме было вельмі хісткім, але яго выратавала ўмяшальніцтва праваслаўных магнатаў Украіны на чале з Канстанцінам Астрожскім.

6 Мсцібава на той час мястэчка ў Ваўкавыскім павеце над ракой Гнезнай. Цяпер вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці.

7 Верагодна, маецца на ўвазе тагачасны фальварак Навамлыны ў Ленчыцкім павеце.

8 Дынемунд (Дыямент) — фартэцыя ў 2-х мілях ад Рыгі, на востраве, утвораным морам.

9 Ялоўскае стараства неградовае было ў Наваградскім ваяводстве, Ваўкавыскім павеце.

10 Магчыма, маецца на ўвазе вёска Курылоўцы Мураваныя ў даўнім Падольскім ваяводстве.

і адыграў галоўную ролю ў перамозе». He зважаючы на раны, адразу пасля бітвы рушыў маршам пад Дыямент і там з дапамогай рыжан выцесніў шведаў з вусця Дзвіны. Далей абараняў Інфлянты аж да падыходу кароннай арміі Замойскага; у 1602 г. таксама накіраваўся пад Дыямент з пяхотай. У супрацьлегласць гетману Радзівілу, які пераацэньваў значэнне кавалерыі ў шведскай вайне, Дарагастайскі нястомна дабіваўся набору перш за ўсё пяхоты. У Інфлянтах ён набыў такую вялікую папулярнасць, што, хаця сварыўся з грамадзянамі Кароны і рэзка выступаў супраць кватаравання польскага войска ў ВКЛ, аднак нават далёкі прашавіцкі11 соймік прасіў у караля ўзнагародзіць Дарагастайскага «за значныя заслугі».

I вось нарэшце мірнае хатняе жыццё. Ва ўлюбёным дзедзічным маёнтку Мураванай Ашмянцы наш герой завяршае пачаты калісьці рукапіс «Гіпікі» і адсылае яе па частках, так бы мовіць, на рэцэнзіраванне даўняму прыяцелю князю Радзівілу (Сіротку), таксама слыннаму знаўцу коней, аматару мастацтваў. Заадно папрасіў яго, каб кнігу аформіў нясвіжскі прыдворны гравёр Тамаш Макоўскі. Некаторыя ілюстрацыі гэты таленавіты мастак зрабіў паводле эскізаў аўтара. Характэрная рыса Дарагастайскага рабіць усё на карысць Радзіме праявілася і тут: ён свядома замовіў як малюнкі, так і медныя табліцы не ў Нідэрландах, але ў родным краі, каб такім чынам падтрымаць айчыннае мастацтва.

У лісце ад 29 верасня 1603 г. вялікі маршалак паведаміў князю Радзівілу: «Ледзьве мне выпартачылі у гэтым слаўным прадмесці Італьянскім, а Кракаўскім горадзе мае Ніррікат і тое толькі экземпляраў сто, бо для табліц не маюць умелых друкароў. Як-кольвек аднак выдадзены пасылаю ix В. Кн. М. пару экземпляраў, ды яны непераплеценыя, з той прычыны, што на Валыні [...] пераплётчыка няма [...]. Будзь ласкавы прыняць гэтую недасканалую працу. Шырока намаўляў мяне на публікацыю, вось гэта і раблю» (Цытуецца паводле артыкула Э. Урбаньскай. С. /.). «Гіпіку» ў пераплёце Радзівіл атрымаў ад аўтара толькі 9 сакавіка 1604 г.

Трывожныя часы перад Сандамірскім рокашам12 зноў уцягнулі вялікага маршалка ў палітычную дзейнасць. На Сойме 1605 г. ён выступаў у сваім wotum супраць Дзмітрыя Самазванца (да якога ад самага пачатку авантуры ставіўся вельмі непрыязна), бараніў Варшаўскую канфедэрацыю13 і палка дамагаўся яе ўмацавання выканаўчым законам (пазіцыю католікаў назваў непатрыятычнай). Ваеннае сутыкненне са Швецыяй жадаў перанесці ў Фінляндыю і з гэтай мэтай выказваўся за будоўлю флоту, прасіў у караля дазволу на вайну. У тым жа годзе падчас лячэння ў Сілезіі гэты нястомны падарожнік наведаў Прагу і быў гасцінна прыняты імператарам Рудольфам II. Ягоны прыдворны мастак Эгідзій (Ідзі) Садэлер (1570-1629 гг.), адзін з лепшых гравёраў фламандскай школы, выканаў адзіны вядомы на сёння партрэт Крыштафа Монвіда Дарагастайскага...

На Сойме 1606 г. вялікі маршалак літоўскі і галава пратэстантаў ВКЛ зноў бараніў Варшаўскую канфедэрацыю. Падчас Сандамірскага рокашу Дарагастайскі быў прыхільнікам утварэння канфедэрацыі ў ВКЛ, але сваю апазіцыйнасць стрымліваў ва ўмераных рамках. На Сандамірскі з’езд14, які адбыўся 10-12 жніўня 1606 г., вялікі маршалак прыбыў узброеным на чале вайсковага аддзела з намерам абараняць Айчыну і караля і выказаў wotum вельмі «рокашава», чым зноў спадабаўся шляхце. Аднак ужо ў 1607 г., не ўбачыўшы вялікіх шанцаў на поспех «у гэтай смуце Рэчы Паспалітай», вылучыўся на Варшаўскі Сойм, дзе горача выступаў супраць езуітаў з-за іх умяшальніцтва ў дзяржаўныя справы і патрабаваў выгнаць іх з каралеўскага двара.

У 1609 г. на Сойме Дарагастайскі воляй-няволяй удзельнічаў у падрыхтоўцы маскоўскага паходу Жыгімонта III, а ў кастрычніку наступнага года знаходзіўся на чале асабістага коннага аддзела з арміяй пад Смаленскам, дзе яму было даручана «загадваць усімі ружжамі і ўсімі шанцамі (акопамі С. /.)». Нягледзячы на абвастрэнне падагры -

11 Прашавіцы фальварак з вёскамі ў Мяхоўскім павеце, пры старажытным гасцінцы з Кракава да Кельцаў.

12 Сандамірскі рокаш (1606 1609 гг.), узначалены кракаўскім ваяводам Мікалаем Зебжыдоўскім і віленскім падчашым Янушам Радзівілам, узняўся супраць пагрозы абсалютнай манархіі і абвясціў, што цела Рэчы Паспалітай шляхта, і яна значыць болып, чым кароль галава. Ракашане прад’явілі Жыгімонту III Вазе 68 пунктаў сваіх патрабаванняў, аднак прайгралі раялістам вырашальную бітву 5 ліпеня 1607 г. Тым не менш кароль пад ціскам як сваіх праціўнікаў, так і саюзнікаў быў вымушаны пайсці на некаторыя саступкі мяцежнай піляхце.

13 Варшаўская канфедэрацыя тут: практычна аднаўленне шляхтай Варшаўскай канфедэрацыі 1573 г., якая забяспечвала свабоду веравызнання і патрабавала ад караля прызначаць на пасады за заслугі, а не за рэлігійныя погляды.

14 На Сандамірскім з’ездзе апазіцыйная шляхта Кароны і ВКЛ, каля 60 000 чалавек, патрабавала ад караля з’явіцца на «ўсенародны сход», разглядала ўціскі і парушэнні правоў, якія быццам бы ён дапускаў у адносінах да падданых; аб’явіла адноўленай Варшаўскую канфедэрацыю 1573 г. Нават праектавалася новая Канстытуцыя. Каралю былі прадстаўлены рокашавыя артыкулы-патрабаванні: аб свабодзе веры, свабодзе ад уплаты дзесяціны і інш. Пад канец з’езда, калі большасць удзельнікаў раз’ехалася, кароль з вялікім войскам стаў насупраць значна меншых сіл Зебжыдоўскага і Януша Радзівіла, і пры такіх абставінах было падпісана пагадненне аб роспуску рокаша, аб садзейнічанні міру і спакою ў Рэчы Паспалітай.

ГІ П I КА, АЛЬБО КНІГА П PA КОНЕЙ

спадчыннай хваробы, захоўваў баяздольнасць, і перад генеральным штурмам Смаленска ў 1611 г. атрымаў камандаванне часткай паўночнай аблогавай арміі. Пры ўзяцці горада адным з першых уварваўся ў цвярдыню. «Wielka Encyklopedya powszechna ilustrowana» (1895), «Encyklopedyja powszechna Orgelbranda» i некаторыя іншыя крыніцы нават памылкова паведамляюць, што ён загінуў ва ўзрыве парахавога склада. Аднак, нягледзячы на некалькі цяжкіх кулявых раненняў, стары воін застаўся ў жывых і ў тым жа годзе знайшоў сілы абараняць справы віленскага збора на віленскім сойміку. У 1612-1613 гг. спрабаваў паправіць здароўе ля гарачых крыніц пад Веронай, але хадзіў ужо толькі на мыліцах.

Вярнуўшыся на Радзіму, яшчэ займаўся справамі. У 1614 г., нарадзіўшы мужу доўгачаканага наследніка, памерла Соф’я Радзівілаўна. Пасдя гэтага цяжкага ўдару лёсу Дарагастайскі хутка страчваў рэшткі сіл. Прытым яшчэ падтрымліваў дзейнасць кальвінскага прапаведніка Войцэха Салінарыюса, які служыў у зборы Мураванай Ашмянкі. У 1615 г. Дарагастайскі фінансаваў выданне ягонай «Цэнзуры...» палемічнага твора супраць арыян у 6-ці кнігах (частках). У «Polskim slowniku biograficznym» і многіх іншых крыніцах можна прачытаць, што «Цэнзура» выйшла ва ўласнай друкарні Крыштафа Монвіда. Спадзяемся з часам адшукаць дадатковыя доказы існавання гэтай друкарні, бо, акрамя твора Салінарыюса, на сёння не вядома ніводнай кнігі з выхаднымі дадзенымі «Ашмяны».

1615 г. стаў апошнім для нашага героя. У ліпені Дарагастайскі падаўся на лячэнне ў сілезскія Цепліцы. У дарозе, спыніўшыся ва Вроцлаве ў заезным доме «Пад Залатым Дрэвам», 2-ога, або, паводле іншых дадзеных, 3 жніўня ён памёр. Вроцлаўскі хранікёр Мікалай Поль паведамляў, што ягонае цела, забальзамаванае ў меднай труне, некалькі тыдняў захоўвалася ў гэтым горадзе ў лютэранскай могільнікавай капліцы св. Эльжбеты. Адтуль 17 верасня цела Дарагастайскага павезлі на Радзіму спачатку ў яго брэсцкую камяніцу, а пасля на вечны спачын у Мураваную Ашмянку. Урачыстае пахаванне з казаннем пастара Яна Зыгровіюша адбылося ў сакавіку наступнага года.

Сэрца ж, мозг і іншыя ўнутраныя органы знатнага нябожчыка пасля бальзамавання засталіся ў урне на вроцлаўскім Новым Цментажы каля касцёла Збавіцеля, што стаяў на Чыстым пляцы (Але ніводзін з будынкаў, звязаных са сконам К. М. Дарагастайскага, не ўцалеў да нашых дзён).

У шлюбе з Соф’яй Радзівілаўнай Дарагастайскі меў адзінага сына Уладзіслава (1614-1638 гг.), чашніка ВКЛ. Уладзіслаў пражыў надта нядоўгае жыццё, але пакінуў пасля сябе славу апекуна навук, заступніка пратэстантаў і праваслаўных вернікаў. Славуты чэшскі асветнік і педагог Ян Амос Каменскі называў яго сваім вучнем і прысвяціў яму твор «Брама да моў» (Гданьск, 1634). На дачцэ Уладзіслава Соф’і, якая стала жонкай Тамаша Сапегі, магнацкі род Дарагастайскіх скончыў сваё існаванне. Мураваная Ашмянка перайшла ва ўласнасць Сапегаў.

У гэтай вёсцы не засталося і знаку ад склепа з магіламі колішніх яе слаўных уладальнікаў. Верагодна, іх труны стаялі ў крыпце кальвінскага збора, на месцы якога цяпер знаходзіцца драўляны касцёл Панны Марыі, пабудаваны ў канцы XVIII пачатку XIX ст. Панскі дом (ці друкарню?) у сярэдзіне XIX ст. тагачасныя гаспадары перабудавалі пад палац, дадаўшы другі паверх у стылі класіцызму. Тутэйшыя жыхары перадаюць адзін аднаму гісторыю аб тым, як перад прыходам Чырвонай Арміі ў 1939 г., калі адсюль збег апошні пан, узлаваны парабак падпаліў палац. 3 таго часу ў руінах часткова захаваліся сутарэнні, цокаль і сцены першага паверха. За бязмоўнымі мурамі ляжыць расколаты камень з надпісам у памяць аб К. М. Дарагастайскім, датаваны 1843 г., які быў калісьці ўмураваны каля ўвахода ў сядзібу. У «Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» аб’ект пазначаны: «Будынак друкарні (гісторыка-архітэктурны помнік). За 1 км на паўднёвы захад ад вёскі...»

Усё ж галоўнае, што Крыштаф Монвід Дарагастайскі пакінуў нам цікавую «Кнігу пра коней». Яе цалкам справядліва можна лічыць літаратурным помнікам.

Нельга сказаць, быццам да «Гіпікі» ў Рэчы Паспалітай не выходзілі кнігі аб конегадоўлі на польскай мове. Так, у 1532 г. у Кракаве была выдадзена «Справа і лекі конскія, Конрадам Каралеўскім Кавалём выпрабаваныя; нанова з пільнасцю перакладзеныя, а найперш аб распазнаванні добрага каня». Э. Урбаньска лічыць найбольш верагодным, што гэтая праца грунтавалася на чэшскіх крыніцах. А Пётр Крэсцэнтын, пішучы свае «Кнігі аб гаспадарстве і аб доглядзе за размнажэннем розных пажыткаў, кожнаму стану патрэбных», чэрпаў з вопыту італьянцаў. Кнігі Конрада і П. Крэсцэнтына ў XVI ст. задавалі накірунак у лячэнні свойскіх жывёл. Адам Міціньскі, прыдворны канюшы Жыгімонта Аўгуста, напісаў працу «Пра кабыл і жарабцоў». Аднак першы сістэмны дапаможнік, які ахопліваў усе пытанні тагачаснай конегадоўлі, а не асобныя яе аспекты, стварыў менавіта грамадзянін Вялікага княства Літоўскага, на Ашмянскай зямлі.

Вялікі маршалак, які вельмі любіў коней

«Гіпіка» складаецца з чатырох кніг (частак). У першай распавядаецца пра гісторыю каня і коннай язды, пра конскія масці і прыкметы, пра падбор вытворнікаў і вырошчванне племяннога маладняка. Кніга другая прысвечана галоўным чынам прыручэнню і пачаткам выездкі маладых жарэбчыкаў. У трэцяй паказаны ўзоры муштукоў і цугляў з апісаннем іх уздзеяння. Кніга чацвёртая «Гіпіятрыя» ветэрынарны лячэбнік.

Перакладчыку даводзілася чытаць меркаванні, быццам «Гіпіка» гэта кампіляцыя з трактатаў настаўнікаў ужо згаданай Неапалітанскай вышэйшай школы коннай язды, галоўным чынам з «Правіл коннай язды і спосабаў спасціжэння прыроды коней» Фэдэрыка Грызонэ, «Асноватворных рэкамендацый у чатырох кнігах наконт спосабаў дрэсіроўкі коней, старадаўніх і сучасных» Петра Антоніо Ферары і «Кавалерыста кнігі Клаўдыя Кортэ з Павіі, у якой распавядаецца аб прыродзе коней, спосабах утаймаваць і спыніць іх і аб усім тым, што каню і добраму вершніку належыць». Дарагастайскі сапраўды шмат з іх запазычыў, але ён яшчэ праштудзіраваў велізарны аб’ём самай рознай навуковай літаратуры і таму свабодна цытаваў як антычных аўтараў Ксенафонта, Галена, Арыстоцеля і інш., так і амаль сваіх сучаснікаў Іаахіма Камерарыя, Джыралама Кардана, Жана Фернэля... Нарэшце, шчодра падзяліўся з чытачамі ўласным вопытам падарожніка, конназаводчыка, прыродазнаўца, воіна. Такім чынам, лічыць «Гіпіку» ўсяго толькі кампіляцыяй недапушчальна!

Па меры паглыблення ў кнігу паўстае з небыцця вобраз аўтара выдатнай, шматграннай асобы беларускага Рэнесансу. Мужчыны, здольнага несці смерць на полі боя і захапляцца вытанчанымі мастацтвамі ў мірны час. Рука прывучана была трымаць і шаблю, і пяро, і пэндзаль, і хірургічны ланцэт. «Гіпіку» ўпрыгожваюць вершы Вергілія і любімага Дарагастайскім паэта Марцэла ў арыгінале на лаціне; у большасці выпадкаў Крыштаф Монвід даў тут жа ўласныя пераклады іх на польскую мову. Пра свае медыцынскія вопыты аўтар расказаў у Кнізе чацвёртай: «А чытача прашу з гэтага не насміхацца, бо я сам, калі хочаш ведаць, колькі разоў гэта выпрабоўваў, і заўсёды шчасліва, і ратаваў коней ад многіх хвароб, непадатлівых для лячэння». Дарагастайскі пашырыў тагачасныя ветэрынарныя веды аб камянях у нырках і мачавым пузыры ў коней, аб прыпадках па тыпе эпілептычных, вострым міязіце і інш. Даў парады, як засцерагчыся заразных хвароб, як стэрылізаваць інструменты перад аперацыяй.

Даводзілася яму і людзей лячыць, даваць лекі беднякам. Лекавых раслін і хімічных рэчываў на старонках «Гіпікі» згадана столькі, што мы палічылі патрэбным занесці іх назвы на чатырох мовах у табліцы-дадаткі, каб чытачы лягчэй маглі зарыентавацца, што маецца на ўвазе. А некаторыя інтэлектуальныя загадкі Дарагастайскага разгадваў ажно навуковы кансіліум у Інстытуце эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі. Вось прыклад: адна і тая ж лекавая расліна касач жоўты ў адным выпадку названа па-польску kosaciec, у другім па-італьянску ireos, у трэцім Cucumer osmium («асліны, ці лясны агурок»),

Многія парады Дарагастайскага пра абыходжанне з канём, пра падбор вытворнікаў, пра пашы для маладняка, некаторыя метады лячэння верныя і дасюль. Чытаючы «Гіпіку», мы бачым, што задоўга да зараджэння навукі генетыкі людзі ўжо ведалі пра спадчыннасць і зменлівасць у перадачы прымет і выкарыстоўвалі гэтыя веды ў жывёлагадоўлі: «...спадчыннасць у нараджэнні, перасільваючы ў большасці прыплоду, не кожнаму можа ўдзяліць роўнай вартасці».

У мінулыя стагоддзі праца з маладымі коньмі мела істотныя адрозненні ад сучасных падыходаў. Рыцарскае саслоўе выкарыстоўвала пад сядлом пераважна жарабцоў. Заездка пачыналася значна пазней, чым цяпер не ў два гады, а ў чатыры, калі жарабец быў ужо добра развіты фізічна і здольны трывала пераносіць нягоды ваенных паходаў вялікія нагрузкі, бяскорміцу, раненні. Прывесці да пакоры жарэбчыкаў, якія выраслі ў табунах сярод стэпавых прастораў, было значна цяжэй, чым аб’ездзіць жывёл, узгадаваных на стайнях сучасных конезаводаў. Прыручэнне, прывучэнне да стойла і чалавека патрабавала шмат часу. На старонках кнігі не раз сустракаюцца словы пра ласкавае і абачлівае абыходжанне з конямі, пра неабходнасць паступова, цярпліва, лагодна навучаць іх з улікам індывідуальных рысаў. У жорсткую эпоху амаль несупынных войн і рэлігійных канфліктаў, калі і людскія жыцці не надта высока цаніліся, Дарагастайскі заклікаў гуманна ставіцца да жывёлы — галоўнага памочніка чалавека: «...гадаваць [старога каня], асабліва калі змоладу быў добрым, як выслужанага жаўнера, аж да смерці». На жаль, і наша сучаснае грамадства не гатова выконваць гэтае высокамаральнае патрабаванне.

Аўтар задумаў «Гіпіку» як навукова-папулярнае выданне, выклаў яе жывой сакавітай мовай, са шчырымі пачуццямі, з гумарам. Яна змяшчае нямала цікавых выпадкаў, жартаў, прыказак і прымавак, каларытных дэталей свайго часу. Зразумела, не абышлося тут без забабонаў і памылковых суджэнняў. Аж na XVIII ст. ўключна ў аптэках за вялікія грошы прадавалі цудадзейныя «лекі ад усіх хвароб» парашок філасофскага каменя, тэрыяк, рог аднарога і інш. Адным з галоўных метадаў лячэння як людзей, так і жывёлы было кровапусканне і часам

яно сапраўды дапамагала! У Кнізе IV сур’ёзна рэкамендуюцца і такія «лекавыя сродкі», як попел ад спаленай зялёнай яшчаркі, засушаны жаўрук, рысіны пазногаць і г. д., ад якіх патыхае вядзьмарствам. Аднак, да гонару Дарагастайскага, нярэдка ён сумняваўся ў дзейснасці падобных «лекаў» і дадаваў, што асабіста ён гэтага не выпрабоўваў.

Упершыню выклаўшы на паперы веды пра жывёлу, якая, здавалася б, была ўсім знаёма з дзяцінства, аўтар прадбачыў кпіны ганарлівых невукаў. Але быў упэўнены, што праца ягоная паслужыць на карысць многім. I сапраўды, «Гіпіка» стала настольнай кнігай у адукаваных гаспадароў. Яе папулярнасці садзейнічала прыдворная мода на манежную язду і конныя каруселі, якая дайшла да нашага краю ў XVIII ст. Перавыдавалася «Гіпіка» 5 разоў.

Другое выданне, 1620 г., выйшла ў Познані ў друкарні Яна Расоўскага. Ён меў вялікую цікавасць да медзярытаў і захапляўся талентам Макоўскага, таму пастараўся зрабіць дакладную копію «Гіпікі» 1603 г. толькі трохі розніцца кшталт літар ды ў канцы змешчаны новыя выхадныя дадзеныя. Верагодна, Расоўскі і завалодаў арыгіналамі гравюр, якія нейкі час захоўваліся ў сям’і Дарагастайскага. Першае і другое выданні «Гіпікі» найрэдкія кнігі, зараз вядомы толькі 1 экземпляр 1620 г. у Бібліятэцы Ягелонскай у Кракаве. Шляхетныя пакупнікі згаджаліся плаціць за «Гіпіку» значныя сумы. Так, на вокладцы познаньскага выдання ёсць запіс, што ўладальнік заплаціў за кнігу 4 залатых і што мазавецкі ваявода Станіслаў Хамянтоўскі даваў за яе каня са свайго слыннага статка. 3 чытацкага попыту скарыстаўся прадпрыемлівы друкар з Любеча Бластус Кміта, выдаўшы ў 1617 і 1627 гг. фрагменты з працы Дарагастайскага пад назвай: «Аб адборы і навучанні коней; перад тым лекі на розныя выпадкі і хваробы конскія, як людзям шляхетным, так і гаспадарам патрэбныя і карысныя».

Пачынаючы з 3-га выдання 1647 г., зробленага ў Кракаўскай каралеўскай друкарні Лукашам Купічам, медзярыты Макоўскага былі заменены дрэварытамі. Груба спрошчаныя, абедненыя ілюстрацыі пераходзілі, на жаль, у такім выглядзе і ў наступныя перавыданні. Але ў Кнізе III, на 99-й старонцы, з’явілася ўстаўка «Сіметрыя, альбо прапорцыя і кшталт каня»: малюнак Яна Хрызастома Прашоўскага, прыдворнага мастака караля Яна Казіміра Вазы, з тлумачальным тэкстам паводле «назірання пана Лоранса Пальмеры, фларэнційскага кавалькатора». Лукаш Купіч нават не пазначыў аўтара «Гіпікі»! Замест гэтага ён змясціў на тытульным аркушы ўверсе герб Коньчыц. Прысвячэнне Дарагастайскага Жыгімонту III замяніў наступным: «Яснавяльможнаму Пану Яго Мосці Пану Францішку з Вялікіх Коньчыц Мнішку Кашталяну Сандзецкаму, Саноцкаму і г. д. Старасце. Свайму Міласціваму Пану. Лукаш Купіч службы свае мізэрныя ў ласцы міласцівай прапануе [...]. Кракаў 27 жніўня 1647. Лукаш Купіч, Друкарн. К. Я. М. і Бібліёпаля Кракаўскага».

Чацвёрты раз «Гіпіку» выпусціла каля 1700 г. Акадэмічная друкарня, таксама ў Кракаве. I тут не абышлося без змен. Кніга атрымала па волі выдаўцоў доўгую назву: «Гіпіка, альбо навука пра коней, якая спосаб прыроды прыкмет розных конскіх пазнання, выхавання, навучання і лячэння розных хвароб і выпадкаў дае, адной значнай асобай у 1647 г. ў друк пададзеная, а цяпер насвежа для ўжытку і карысці агульнай надрукаваная».

У пятым выданні, датаваным недакладна каля 1730 г. кніга названа, наадварот, лаканічна: «Гіпіка пра коней». Тытульны аркуш «упрыгожыўся» нязграбным дрэварытам: конь узняўся на дыбкі, а ўнізе мяшок з кормам. Знікла прадмова «Да ласкавага і шляхетнага чытача». У канцы кнігі пазначана: «Cum gratia et privilegio S. R. M. Cracoviae, typis Academicism Усе пералічаныя выданні друкаваліся гатычным шрыфтам, так званым швабашам.

Нарэшце, апошні раз «Гіпіка» выйшла ў 1861 г. зноў у Кракаве, на сродкі выдавецтва «Час». Гістарычную справядлівасць часткова ўзнавіў Казімір Юзеф Туроўскі, вярнуўшы кнізе першасную назву і імя аўтара, пазначыўшы, дзе і калі яна выйшла ўпершыню. У канцы нават была змешчана «Даведка аб аўтары і творы», надта сціслая і павярхоўная. У астатнім жа 6-е выданне стала перадрукам 5-ага, з тымі жа спрошчанымі (ды яшчэ і паменшанымі) дрэварытамі, без прысвячэння вялікага маршалка Жыгімонту III, без прадмовы...

«Гіпіка» набыла вядомасць і на тэрыторыі Расіі. У 1685 г. яе пераклаў на рускую мову С. Гадзялоўскі. I пазней працу Дарагастайскага выкарыстоўвалі аўтары кніг па ветэрынарыі і конегадоўлі, такіх, як, напрыклад, выдадзены ў 1782 г. у Бердзічаве «Зборнік рэчаў карысных аб спосабах лячэння розных дэфектаў конскіх».

Рыхтуючы гэты пераклад, я рабіла зверку «Гіпікі», выдадзенай каля 1730 г., якая захоўваецца ў аддзеле кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, з мікрафільмам копіяй першага выдання 1603 г., які маецца тамсама, і з апошнім выданнем 1861 г. У дадзеным беларускамоўным выданні адноўлены прысвячэнне каралю, прадмова «Да ласкавага і шляхетнага чытача», і захавана пазнейшая ўстаўка ў Кнізе III, выпраўлены некаторыя памылкі і абдрукі.

Ілюстрацыі адноўлены паводле лічбавых копій гравюр Тамаша Макоўскага, зробленых з першага выдання «Гіпікі». Іх ласкава даслаў выдавецтву Фонд князёў Чартарыскіх пры Нацыянальным музеі ў Кракаве. Наладзіць кантакты з гэтай установай дапамог Інстытут Польскі ў Мінску і яго дырэктар пан Пётр Казакевіч. Чытачы ўбачаць гравюры такімі, якімі яны і былі задуманы аўтарам і мастаком кнігі. Дзеля справядлівасці адзначым, што Макоўскі не быў тут цалкам арыгінальным, бо часткова скапіраваў конскія выявы з гравюр Калаэрта, Гольцыя, Гале і Верыкса, зробленых, у сваю чаргу, з малюнкаў Я. ван дэр Стрэйта, якія выйшлі ў Антверпене ў 1578 г. Аднак замяніў чужыя краявіды вялікалітоўскімі і польскімі, узбагаціў іх па прыхаці сваёй фантазіі... марскімі пейзажамі і расліннымі арнаментамі.

Тытульны аркуш «Гіпікі» дасюль ніхто не мог бачыць у нас на Беларусі, бо ў мікрафільме Нацыянальнай бібліятэкі здымка тытульнага аркуша няма як, мабыць, і ў тым экземпляры «Гіпікі» 1603 г., з якога яго рабілі. Гэта вытлумачальна: старыя кнігі пачынаюць ірвацца заўсёды з першага аркуша. Але Фонд князёў Чартарыскіх прадставіў яго копію разам з іншымі ілюстрацыямі.

Нялішне патлумачыць, што ўяўляе сабой гэты графічны шэдэўр Макоўскага. У цэнтры тытульнага аркуша мастак змясціў герб Дарагастайскіх Ляліву атачоны надпісам на лаціне: «Labore et Constantia» («Працай і пастаянствам»), Паабапал жанчыны стрымліваюць гарачых коней. 3 абодвух бакоў загалоўка кнігі постаці Пасейдона з канём і Афіны. Пад фігурай Пасейдона надпіс «Tam terra quam тагі» («Як на сушы, так і на моры»), пад фігурай Афіны «Tamрасет quam bello» («Як у міры, так і на вайне»). Унізе тры алегарычныя малюнкі: злева карабель на бурным моры, у цэнтры узброены мужчына рушыць у дарогу, справа атрыбуты боскасці Афіны. Яшчэ ніжэй подпіс аўтара: Thomas Makowski Polonus sculpsit.

Упершыню «Гіпіка» выходзіць з каментарыямі без іх паўнавартаснае разуменне «Кнігі пра коней» наўрад ці магчымае. У складанні каментарыяў удзельнічала вялікая творчая група. Перакладчык шчыра дзякуе ўсім, хто спрычыніўся да працы над «Гіпікай» іх імёны пазначаны ў кнізе.

Спадзяемся, ласкавы чытач, што вы адчуваеце ў сабе шляхетны, рыцарскі дух і маеце «любасць да коней прыроджаную, а не прымусовую». А калі так, чытанне «Гіпікі» стане Вам цікавым і прыемным.

Святлана Ішчанка

Літаратура

1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Гродзенская вобл. Мінск: БелСЭ імя П. Броўкі, 1986. 108 с.

2. Ішчанка, С. «Гіпіка» К. М. Дарагастайскага як першы на Беларусі вучэбны дапаможнік па верхавой яздзе Н Традыцыйная фізічная культура беларусаў: гісторыя, тэорыя, практыка. Матэрыялы ІП рэспубліканскай канферэнцыі па праблемах традыцыйнай фізічнай кулыуры беларусаў. Мінск : БДПУ імя М. Танка, 2002. С. 34-38.

3. Парэцкі, Я. I. «Гіпіка» Дарагастайскага Н Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1982. № 3. С. 38-39.

4. Boniecki, Adam. Herbarz Polski. Warszawa, 1901. -T. 4. -Cz. 1. -S. 384-385.

5. Encyklopedyja powszechna Orgelbranda, 1861. -T. 7. S. 443.

6. Jankowski, Czeslaw. Powiat Oszmianski: Materjaly do dziejöw ziemi i ludzi. Pb., 1896. Cz. 1. S. 332-336.

7. Kojalowicz, Wojciech. Herbarz. Krakow, 1897. S. 132-133.

8. Nowy Korbut (Bibliografia literatury polskiej). Instytut badan literackich Polskiej Akademii nauk. 1964. T. 2. S. 138-139.

9. Polski slownikbiograficzny. Krakow, 1939-1946. -T. 5. -S. 331-335.

10. Sajkowski, Alojzy. Opowiesci misjonarzy, konkwistadoröw, pielgrzymow i innych swiata ciekawych. Poznan, 1991. S. 223-236.

11. Semkowicz, Wladyslaw. O litewskich rodach bojarskich П Lituano-slavica Posnaniensia. Studia historica. Poznan, 1989. S. 14-27.

12. Seredyka, Jan. Ksi?zniczka i chudopacholek. Zofia z Radziwillow Dorohostajska Stanislaw Tyminski. Opole, 1995.

13. Seredyka, Jan. Testament Krzysztofa Moniwida Dorohostaj skiego. Aere Perennis, Poznan, 2001.

14. Urbanska, Edyta. Hippika i inne utwory literackie Krzysztofa Moniwida Dorohostajskiego (1562-1615) H Lituano-slavica Posnaniensia. Studia historica. IX. Poznan, 2003. S. 223-237.

15. Uruski, Seweryn. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. Warszawa, 1906; перавыд.: wydawnictvo HEROLDIUM, Poznan, 1995.-T.3.-S. 228-229.

16. Wielka Encyklopedya powszechna ilustrowana. Warszawa, 1895. T. 15. S. 849.

17. Zegota Paul. Krzysztof Moniwid Dorohostajski H Wiadomosci numizmatyczno-archeologiczne. 1894. № 3 i 4. T. 2. S. 193-200.

ЯлйсбнтлслшллЦ

3 ллслі Фожлй ^ольснллЦ пл^ллго,

Шлікптм ннн^ж ^ітл^скллі^ & c.t

Шбсдскллі^ ^оцклліў, $ЛЛ£ЛЛЬСКЛЛЙ) НЛ|ІЛЛЖГ 9!л 1П) сблллі^ Оспьті літлсціВллі^ плт^эЗн^» і жл^тл^лібі)» mnnnßücui сбпсй ^лЗлб^

лю^^нлі шлмхсшныш лл кпрьісць і рл^лйлле 6ьі$л$5сн1)жг

^^шштлф ^onOtg ^Нл Тлрлглсшллх с>

нллніжэлшл лхОя^е і лддле ппд аопроні).

-""■J"; ' b •

' Naiasnieyszemv

YGMVNTOWIHI Z LASKI BOZEY POL SKIEMV KROLOWI.

WIELKIEMV XIAZ^CIV

SZWEDZKIEMV, GOCKIb

MV. WANDALSKIEMV KROLOW

POTRZEBNA Y KROTO

CERSKICH NA IASNOSC

Krzysztoph Moniwid NA

IAKO NAYNIZEY

A

Г Ä

ДА ЛАСКАВАГАI ШЛЯХЕТНАГА ЧЫТАЧА

Шмат умець, багата ведаць, шмат разумець гэтыя якасці, ласкавы чытач, не толькі вялікае ўпрыгажэнне для кожнага чалавека, але і галоўная прычына добрай славы і прыязнасці ў людзей. Але ж трымаць усё гэта ў сабе, ані з кім не дзяліцца дарамі, якія маеш, прыносіць гэтулькі ж карысці, як месяц, зацьмёны сонцам, або сонца месяцам. Бо чалавек павінен жыць не сам дзеля сябе, але найперш на хвалу Усявышняму Богу, Чыіх рук ён стварэнне, потым дзеля сваёй Айчыны, а нарэшце, і дзеля бліжняга свайго, прыстаўленага да аднолькавых з ім прац і аднолькавых спраў. Мудра пра гэта сказана: Homo homine vivit «Чалавек чалавекам жыве»: каб адзін, каму прырода-маці і нябеснае натхненне далі больш, удзяляў ад свайго дару другому, менш умеламу, але багатаму чымсьці іншым, або падштурхнуў мудрэйшага танчэй выштукаваць распачатае ім, каб адзін пачаў, а другі дапоўніў, і так каб кожная навука і рамяство ўсё больш раслі і ўдасканальваліся, як з цягам часу з малых і брыдкіх напачатку хацінак вырастаюць вялікія гарады.

Таму і я, чуючы ў сабе ад прыроды вялікую ахвоту да коней і практыкавання ў коннай яздзе, а таксама набыўшы найстараннейшай працай з прыкладзенай ахвотай немалыя веды ў гэтай навуцы, не мог іх утаіць, [прыкінуўшыся,] нібыта не маю гэтага карыснага ўмельства або не хачу дзяліцца ім у таварыскай размове і парадах з некаторымі добрымі маімі прыяцелямі. Але паколькі з голых слоў, якія, хутка пралятаючы скрозь вушы, не могуць замацавацца ў памяці, ім быў невялікі смак, яны мяне ўвесь час намаўлялі выказаць пісьмом тое, што раней я тлумачыў вусна.

Узяўшы пад увагу і слушнасць самое [справы], і сяброўскія пажаданні, і карысць, якую можа здабыць адгэтуль кожны шляхетны чалавек, хто любіць [коней], тым лягчэй даў я сябе падбухторыць, каб, напісаўшы гэтую кніжку як мага больш разважліва, не так у словах, як у самой сутнасці, і звязна, прапанаваць яе для чытання ўжо не некалькім, але ўсім адкрыта.

Паколькі розныя людзі ёсць, шмат, несумненна, адшукаецца непрыяцеляў, [якія] зараз толькі пабачыўшую свет [«Гіпіку» высмейваць і ганіць пачнуць] (бо хаця Заіл і Мом1 памерлі, аднак нашчадкі іх заўсёды працвітаюць), [але я] табе яе, ласкавы шляхетны чытач, прысвячаю і старанна рэкамендую, і аддаю гэты сціплы плён майго розуму, выдадзены немалой працай і коштам, пад тваю абарону ад злых языкоў.

Калі знойдзеш тут тое, што ведаў раней, прыгадаць не зашкодзіць. Калі знойдзеш тое, чаго не ўмеў ані чуў, не саромейся навучыцца. Калі не знойдзеш чаго любага табе і вартага, каб уведаць, усё ж не гань, калі ласка: бо я ж знайду і [такога], хто, умеючы менш за мяне, будзе ўдзячны мне за гэтую забаву. Прыдасі мне ахвоты да чагосьці далікатнейшага і важнейшага, калі не станеш мяне яўна сарамаціць у тым, чаго я сам патаемна саромеюся, што не выразіў сваёй задумы ясней і разумней. Таму пачціва прашу: глядзі лепш на мае намеры і добразычлівасць, чым на сам твор, прымі, успамінай дабром і будзь [да мяне] ласкавы.

 

Przedmowa. Rozdz: і.

©jdfa rjecj «4 öwitcit I y wgyftEo coEohvieB taB byßrym oBiem заузгзес/ійВо tej *0* jmysla'niem poiac mojemy / robjay y pocjateB fmoy wjtac BiebyjEolwieB musiataia to ij nie ob toginego/tylBoobBoga^ebnowUbjcewßytEi* go pocbob ji / japiarcbe jaben jmyß/ ia'Bo on bjfe wnym pijeyjrjeniem ft»oim obbacjenia lubjBie< go jaBrytym/ tfcba nee? jrjab^ty fpmwitz boßo^ nale ogarnac tego nie moje: ja cjym y naymstnßy onilubjie/ßdrjyjrvfaßcja/pißnSOHicb iepeje niewiabomi/pocjatBuswiatd tego nietylBo poiac nie mogli/aleyo tym r* зтузійс niepobobnafwimjbala. SEabmiebjyinemijbaniemlubjBimmei malnayfubtelnieyßy pbtlojopb 2tryfto telee / jabna mtaro niemogac pter* Lfiycbpocjatfow fpofobu botveipemfwym boscignac/po meinßeroBtcb de Mundo rojbieraniacb/bo tego ß«naoßateBßnvosonamyskvciec mu, Stal. Neceffariojnquit, omnium iftorum primum mobile mum Ens to potym näjywäiac. 213 ty*je pijycjyn mebarmo pobobno ona ptjypowtesc v pbilojopbow »roß«; Omne pnncipium graue. Ätore y |a« mymboewiabQenfem metylEo m wajnycb nauBacb piflwie naytrubmeyße bvtva/ die jaiße y w tym pijebsunijieäu motm iaBtniEolwteB/o tym srnterj^ äu äbo bybbäu k o N Пйзтапут; Rab 3äc5«z a iaBo o nim »ywiese 5 po< cjatBu різупаіезте y boßonale mam:gby pomyslam/bomcipu gw« ®0 ßama/ nie maiac pijeb foba w tey m«eriey/ 3»Mc5« * «5^« »«gm Rim/jabnego opifania. 25owtem taB stela gobnycb y jaenyeb w fobte jamyBacjesci/jeie piorem wyra'jicmnie w tym ntebiettlemu jba Repisyttubmey^ Ra. WßaBjeosmielirvßy ßenieco/jwlaßcjajaeeitowamemy piosbepi?yia< ctelfBa/wBrocjyc w to waзусретф. pioßacpuy tyny gbybym BomujBob wieB bofvc w сзут pobiawßy ße nie vcjynil / nieeb laßamte pijiymte z obpu* sä/yjajlentema/anaonopomni: Etiam dodus dormitat Homerus. coj ia pioßaB.

О poczatku

 

 

КНІГА ПЕРШАЯ

Раздзел I Прадмова

сякая рэч на свеце і ўсё, што-колечы мы можам як заўважыць быстрым вокам, так і зразумець роздумам, павінна ж было калі-колечы ўзяць свой род і пачатак, а паколькі гэта паходзіць не ад каго іншага, толькі ад Усеўладнага Бога, сапраўды немагчыма асэнсаваць, як ён дзівосным доглядам сваім, утоеным ад людскога бачання, прадвызначыў і стварыў кожную рэч. Дакладна

ахапіць [розумам] гэтага [ніхто] не можа, з-за чаго і наймудрэйшыя людзі, асабліва старажытныя, якія яшчэ не ведалі Святога Пісання, не толькі не маглі зразумець пачатку гэтага свету, але і раздумваць аб тым здавалася ім немагчымым. Таму амаль найвытанчанейшы паміж іншымі, на людскую думку, філосаф Арыстоцель, ніякім чынам не могучы зразумець сваім розумам спосабу [стварэння] першапачаткаў, пасля шматлікіх шырокіх разбірацельстваў de mundo1, напрыканцы быў вымушаны схіліцца ўстрывожанаю думкаю да наступнага. Necessario, inquit, omnium istorum primum mobile consistere: summum Ens1 потым гэта назваўшы.

A па тых жа прычынах не дарэмна, здаецца, склалася ў філосафаў прыказка: Отпеprincipium grave4. Які, і па самім вопыце, бывае сапраўды найцяжэйшым не толькі ў важных навуках, але і ў гэтым маім якім-колечы пачынанні пра жывёлу або скаціну, названую КОНЬ, расказаць спачатку, належным чынам і дасканала. [Але] як падумаю, не маючы перад сабой ніводнага апісання ў гэтай галіне, асабліва на нашай польскай мове, ледзь хапае кемлівасці. Бо [конь] змяшчае ў сабе так багата годных і высакародных вартасцей, што выразіць іх пяром мне, не бойкаму ў гэтым, здаецца найцяжэйшым. Усё ж, трохі асмялеўшы, асабліва дзякуючы таварыскай падтрымцы і просьбе, мушу наважыцца прыступіць [да працы]. Прашу пры гэтым: калі б жа я каму-колечы, узяўшыся, у чымсьці не досыць дагадзіў, няхай ласкава прыме і прабачыць, і зла не трымае, а на тое памятае: Etiam doctus dormitat Homerus5, [тым больш] я, прастак.

Раздзел II

Пра паходжанне коней і [пратое], якія людзі першымі вынайшлі конную язду

Вось жа, пачаўшы разбіраць, што ва ўсім гэтым можна знайсці карыснага для разгляду, перш-наперш вазьмуся за вартасці, якія фізікі вылучаюць траяка. Адны вартасці пачуццяў, другія вартасці цела, трэція вартасці фартуны, гэта значыць, выпадковыя. Разважаючы пра іх, чым далей заходжу, тым большае здзіўленне мяне бярэ. Як Усемагутны Пан Бог і Творца ўсяго наймудрэйшым і неспасціжным чынам меў ласку зрабіць так, што, стварыўшы чалавека на сваё падабенства, даў яму і такую жывёлу, або скаціну, на ўласныя і найпатрэбнейшыя яму паслугі, якая, пасля разумнага чалавека, з усіх жывёл мае найбольш кемлівасці, памяці, паслухмянасці і працавітасці. Калі паглядзець на вартасці пачуццяў, якія конь мае, ці можна каго з ім параўнаць? Ён мае добрыя кемлівасць і памяць: чаму раз добра навучыцца, ніколі не забудзе. Mae ён і велічнасць і паважнасць, асабліва відавочную ў курсыраў6 і італьянскіх дзянэтаў7. Далей, смеласць і моц такую, што выезджаны і вывучаны конь нічога не пужаецца, ніводнае рэчы, якіх і людзі вельмі баяцца, ахвотна сутыкаецца са звярамі: з аленямі, з ласямі, з зубрамі, з раз’юшанымі мядзведзямі, з мужнымі львамі і, нарэшце, са страшэннымі цмокамі, і перамагае, што мы бачылі і пра што чыталі безліч прыкладаў. Але на памяць зараз прыходзіць толькі адзін, свецкі калі Аляксандр, цар Македонскі, на сваім Буцэфале забіў ядавітага васіліска8, і калі ён са сваім рыцарствам змагаўся ў Азіі з процьмай ядавітых жывёлін, якія збягаліся да вадапою (бо вады не ставала), разграміў іх і разагнаў. А другі [прыклад] духоўны, пра святога Юр’я (што мы, здаецца, за казку не лічым), які, каб вызваліць адну панну каралеўну, дзякуючы сваёй мужнасці і конскай доблесці і смеласці забіў на дзіва жорсткага цмока.

Якую ж вернасць выказвае гэтая жывёлінка, якую любоў да чалавека, што калі і адпусціш яе, яна ад таго, каго любіць, не адбяжыць! Такую трываласць, што па некалькі дзён без аніякага ўрону для сваёй натуры можа цярпець голад, працуючы і пакорліва зносячы найвялікшы нават цяжар! Нарэшце, мае яна і вешчае веданне: не хоча часам сысці з месца, пужаецца і зусім перамяняецца, прадчуваючы нейкую прыгоду, шкодную або для сябе, або для свайго гаспадара.

Пяройдзем жа да вартасцей цела. Як хораша [конь] створаны, у целе як клубочак звязаны, якія прыгожыя ногі, якая галава, падобная да аленевай, якія капыты для зберагання ног, які хуткі позірк, які прыязны, а часам суровы погляд, які гучны і вясёлы голас, які далёкі і ўспрыімлівы слых, якое чуйнае і гнуткае цела, і нарэшце, што найбольш патрэбна, шпаркі і доўгі бег, з якім ніводзін звер па моцы не можа зраўняцца.

He забудзем і вартасцей вышэйшага шчасця: калі якое быдла можа так узвялічыцца? Каб пракарміць коней, гаспадары робяць немалую працу; коням будуюць адмысловыя стайні, рыхтуюць для іх сёдлы, ваенны рыштунак, каштоўную збрую, трымаюць слуг: машталераў9, фурманаў, канюшых; чысцяць іх, песцяць, клапоцяцца [пра ix] і абачліва кормяць. Але найперш паглядзім на адну толькі асобу: хто [каня] навучае і на ім ездзіць ці выкарыстоўвае для чаго іншага? Непераможныя імператары, магутныя каралі, багатыя князі, ваяўнічыя рыцары усе яны ў паходах давяраюць коням сваё здароўе і сваю славу, дасягаюць велічы, прыбыткаў, шчасця, бессмяротнае славы ў мужнасці найперш дзякуючы коням; мы бачым гэта штодня ў бітвах, на турнірах, у спаборніцтвах.

Як жа вышэйпамянёныя вартасці маглі не прынесці гэтай жывёле славы і любові сярод людзей? Калі б я хацеў шырэй паказваць і хваліць яе добрыя якасці, напэўна, і пісаць знайшлося б што, і чытаць было б не брыдка. Але паколькі час прыступаць да нечага больш патрэбнага, скончу пра доблесць і славу гэтай жывёлы тымі словамі, якія Сам Усявышні Адзінатворца вымавіў з вуснаў сваіх Боскіх да Іова, слугі свайго:

«Ці ты сілу каню дасі, ці шыю яго ты ўбярэш у грыву? I ці спудзіш яго, як саранчу? Храп ноздраў яго страшэнны! Рые капытом зямлю, радуючыся, смела ідзе супраць узброеных. Пагарджае страхам і не адступае перад мечам. На ім будзе звінець калчан, зіхацець будуць дзіда і шчыт. Дыхаючы і ржучы, топча зямлю і ніколькі не баіцца, калі гучыць шум [бітвы]. Калі ж пачуе трубу, весяліцца, здалёк чуе бой, загады ваяводаў і крык войска»'0.

Ці дамо веры і самім паэтам, што конь, несумненна, найпершая жывёла, якую Сонца, пасля разрэджвання хаосу і да яго ўпарадкавання, выкарыстоўвала для свайго бегу, бо без чатырох коней, названых Піроус, Эоус, Аэтон і Флегетон, або Ксантус, патрэбных для калясніцы, яно не магло б здзяйсняць свой шлях, аб чым сведчыць Вергілій11: Nonamque serena Auroram Phaetontis equi jam luce vehebant. -

Дзевятага разу

На Фаэтонавых коняху ззянні спяшае Аўрора'2.

Гэта азначае, што калі на конях вазілі дзённае свяціла, то коні найстарэйшыя і найпершыя [з усіх жывёл]. Але, гаворачы аб іх паходжанні, старажытныя грэкі сачынілі сабе тое, што Нептун у Фесаліі13 стварыў першага [каня], ударыўшы сваім скіпетрам у скалу [так], што [конь] з вады нарадзіўся; што таксама ўспамінае Вергілій у першай кнізе «Георгікаў»14, пішучы:

Tuque, о cui prima frementem

Tylit equum magno tellus percussa tridenti,

Neptune.

Гэта значыць:

Ты, о Нептуне, якому

Маці-зямля, ўпершыню пранізаная моцным трызубам,

Вынесла з нетраў каня.

Есць у грэкаў пра гэта такі міф, што Нептун і Мінерва15 пасля пабудовы горада, пазней названага Афінамі, паспрачаліся пра яго назву. I багі пастанавілі назваць яго так, як спадабаецца таму, хто з іх абоіх

ахвяруе багам лепшы падарунак. Тады Нептун адразу ўдарыў сваім скіпетрам у скалу марскога берага, і адтуль імгненна выскачыў шпарканогі конь, жывёла найкарыснейшая і найпатрэбнейшая для ваенных сутычак. Адны гэтага каня назвалі Скіфіо, другія Сірон, іншыя Арыён, а шмат хто Пегас.

Гэты міф нагадвае нам, што Нептун, якога лічаць богам вод і мора, і хуткіх рэк, стварыў жывёліну жвавую і спрытную, як і ён сам, маўляў, спрытнейшай у бегу жывёлы няма. Дзеля гэтага падабенства малююць яе з крыламі і апавядаюць, што конь знаходзіцца пад кіраўніцтвам і абаронай Кастара і Палукса16 як зорак, якія паміж усіх нябесных [целаў] найхутчэй спраўляюць свае бегі.

Але паколькі старажытныя людзі любілі гаварыць і пісаць пра ўсё праз міфы, дык і пра гэтую жывёліну склалі [паданне], што конь створаны богам усіх вод і да таго ж зямлі. Бо як імпэтам [ён] падобны да цякучых і шпаркіх вод, так і найбольш за [ўсіх] іншых жывёл патрабуе празрыстых вод і зямлі, гэта значыць, травы. Бо гэта адзіная жывёліна, якая можа пракарміцца адной травой, а іншыя акрамя травы павінны мець яшчэ розны свой харч з дрэў, з гор, [з] зямлі.

Але пакінем усялякія байкі паэтаў і старадаўніх [людзей], якія амаль усё ўскладалі на сваіх багоў. Мы ж, як хрысціяне, будзем так разумець па-хрысціянску, што Пан Бог Усемагутны на пачатку свету, творачы Словам Сваім неба, зямлю, мора і ўсё, што яны сабой агарнулі, стварыў і каня, жывёлу найкарыснейшую чалавеку для працы. А пра што вышэй ішлося гэта толькі каб прачытаць дзеля забаўкі.

Цяпер ужо час даведацца, хто першы пачаў скарыстоўваць коней для язды і ваенных спраў; людскія думкі пра гэта розніліся і розняцца.

Адны пішуць пра Белерафонта17, які, маючы вышэйпамянёнага каня Пегаса, падоранага Нептунам, пачаў ездзіць першым, таксама як і на першым кані, утаймаваў таго і выездзіў, на ім жа потым перамог жахліва лютую і жорсткую пачвару Хімеру18, якая сваёй атрутай усю Лікію19 прыгнятала і губіла.

Іншыя ж, апісваючы, сцвярджаюць, што народ Гімеры20, жывучы ў Калагрэцыі (гэтую краіну цяпер называюць Калабрыяй21), калі абраў сваім военачальнікам Фаларыда22, для яго і сваёй аховы даў жаўнерам коней, каб выкарыстоўвалі іх і навучалі для язды, разумеючы, што працу ў гарах тым пераносіць лягчэй. А гэта зрабілі згодна з парадай мудрага паміж іх чалавека імем Стэсіхор23.

Адны прыпісваюць гэта самому Нептуну, а іншыя Персею. Нямала [гісторыкаў] сцвярджае, што Sesenkofin, цар егіпецкі, таксама і Ора, жадаючы пачаць вайну супраць брата свайго Тыфона24, лічылі больш патрэбным рыхтаваць да вайны коней, чым ільвоў, якіх выкарыстоўвалі ў тагачасных бітвах.

Яшчэ некаторыя пішуць, што пачынальніцамі язды на конях былі амазонкі, вельмі ваяўнічыя жанчыны з Азіі. Але праўдападобней тое, што я знаходжу ў іншых: быццам пачатак гэтаму паклалі кентаўры ў Фесаліі, бо, як пра іх і пішуць, і малююць, былі яны не людзі, а ўласна коні, а замест шыі і галавы чалавек да пояса. Адсюль я хутчэй разумею, што іншыя людзі, асабліва іх непрыяцелі, якія ніколі дагэтуль не бачылі чалавека на кані, прыпісвалі ім (бо ў страху вочы бываюць вялікія), быццам дзівосным чынам створаны з каня і чалавека, асабліва калі бачылі [ix] ззаду, як конна гоняцца за зверам, або і спераду, калі ля ракі Пенебон25 паілі коней, бо калі конь, п’ючы, схіляе галаву і шыю, той, хто датуль не бачыў падобнае з’явы, падумае, што палова чалавека з каня вырасла. Што пацвярджае і Вергілій, прысвяціўшы лапіфам Пелетронія26, людзям з той жа Фесаліі, наступныя вершы:

Frena Pelethronii Lapithce gyrosque dedere

Impositi dorso, atque equitem docuere sub armis

Insultare solo, et gressus glomerare superbos.

Гэта значыць:

Цуглі i кругам яздаў нас ад пелетранійцаў лапіфаў,

Што навучылі саскокваць узброеных вершнікаў з коней,

Гордыя конскія ногі ўладарна згінаючы долу21.

Але хай сабе розныя [людзі] гадаюць аб пачатку і развіцці коннай язды; я не прызнаю [за яе вынаходнікаў] іншых, толькі качэўнікаў з Фесаліі, бо ў Скіфіі28 розныя людзі бывалі, як і цяпер [ёсць там] орды, якія ніколі, паводле ўсіх гісторыкаў, нічым іншым не займаліся, акрамя гадоўлі рознага быдла; і адсюль лёгка відаць, што, каб збіраць у вялікіх палях статкі, якія разбягаюцца, яны першымі даўмеліся выка-

рыстоўваць коней29, таксама і для язды, а потым і для вайны; бо і самі найбольш любілі конскія чароды і выкарыстоўвалі [ix] у штодзённым жыцці, як піша той жа самы паэт:

Bisalta! quo more solent, acerque Gelonus

Dum fuit in Rodopen atque in deserta Getariim,

Et lac concretum potat cum sanguine equinum.

Гэта значыць:

Ёсць завядзёнка такая ў бізальтаў і лютых гелонаў^,

Што да РадопьР імкнуць альбоў стэпы бяскрайнія гетаўі1,

Кіслае піць малако, і з крывёй яго конскаю змешваць.

Адсюль ясна бачна тое, што качэўнікі ніколі не мелі сталых аселішчаў, але, вандруючы, гадуючы конскія статкі, напэўна ж, свае якія-колечы рэчы і рухомую маёмасць не на ўласных спінах насілі, але хутчэй на конях [вазілі], бо пешаму валачыцца або ўцякаць з рэчамі, напэўна ж, нязручна; таму яны мусілі выкарыстоўваць для язды коней, ці не найпершымі сярод людзей. Бо і ў Старым Запавеце мы мала знаходзім, а яшчэ менш у яўрэйскіх гісторыях, каб ужыванне коней там было звычайным, найбольш карысталіся вярблюдамі, муламі ды асламі; а гэта значыць, што, здаецца, паганцы часцей выкарыстоўвалі [коней], чым яўрэі. Але паколькі пускацца ў далейшыя доследы мне не хочацца, спынімся на тым, што хто б ні вынайшаў і пачаў [конную язду], той зрабіў патрэбнае.

А з цягам часу пачалі чым далей, тым болей выкарыстоўваць коней у працы, турнірах, войнах, бітвах, любіць іх, купляць па магчымасці і аб іх клапаціцца; і сталася так, што па меры росту людскога спрыту ў набыцці багаццяў і маёмасці і цана коней адпаведна прыгажосці і падрыхтоўцы заўсёды расла, аж да нашых часоў, калі іншы конь бывае даражэйшы за цэлую вёску.

Раздзел III

Пра конскія натуру, век, голас і пра лекі, [ якія людзі могуць атрымаць ад каня]

Існуюць чатыры стыхіі, з якіх створана і змяшана кожная рэч на свеце: паветра, агонь, вада, зямля; да іх прыраўноўваюцца таксама чатыры існасці, з якіх разумеюцца прырода і спосаб [праяўлення] дабра або зла33. А гэта холад зямлі, гарачыня агню, вільготнасць вады, сухасць паветра. У такім разе, кожная жывёла, усякія стыхіі, а ўрэшце, і ўсякае стварэнне мусяць мець іх кампанентамі, толькі па-рознаму, бо адно бывае складзена з адных элементаў, другое з іншых, і больш бярэ з аднаго [элемента], чым з другога, адкуль таксама змяшчаюць у сабе розныя сілы, акрамя схаваных, і [ў ix] яўна знаходзяцца і праяўляюцца розныя здольнасці.

Дык вось конь, аб якім зараз ідзе размова, па натуры сваёй з аднаго боку схіляецца да агню, гэта значыць, да цяпла, аднак з другога боку ўраўнаважваецца прыродай паміж вільготнасцю і сухасцю, значыць, паміж вадой і паветрам, а што мае ў сабе больш грубага, тое паходзіць ад зямлі. Гэта прыкметна і па саміх яго вартасцях: па весялосці, жвавасці, спрытнасці, па хцівасці ad venerem™, па смеласці, гневе, па цяжкай працы, якую вытрымлівае; да таго ж, гэта пацвярджае прагавітасць да корму і піцця, якія [коні] найбольш любяць. Бо звычайна, што падобная рэч імкнецца да падобнай, таксама [і] конь найбольш жадае пахучых зялёных траў, прыгожых лугоў, крынічных празрыста-чыстых вод і, знаходзячы ў гэтым найбольшую асалоду, паказвае яўны знак умеранай і добра складзенай натуры. А паколькі [ён] па сваёй прыродзе цёплай камплекцыі, ахвотна купаецца, асабліва ў душныя часы, чаго мудрыя знаўцы не забараняюць і найлепшым коням, але і наадварот, іх трэба часта купаць, мыць і плаваць з імі. Бо паколькі [конь] гарачай прыроды, несумненна патрабуе ахаладжальных рэчываў. А калі не дазваляць ім гэтага, здараюцца частыя хваробы, і такія, якія памалу прыводзяць коней да смерці і страты: запаленне нырак, печані, таксама і селязёнкі, мутнае мочаспусканне, ад чаго прыходзяць сухоты, ад якіх непрадбачана здыхаюць марна і найлепшыя коні.

Але паколькі з умеранай натуры не можа паходзіць нічога дрэннага, таму каню ўласцівыя прыгажосць і мноства вартасцей, а паміж іншымі ахайнасць, якую дзіўна любіць. Яшчэ вельмі рад нюхаць

духмяныя рэчывы, у чым кожны можа лёгка пераканацца: маючы ў руцэ нешта з прыемным пахам, хаця б і невядома як раз’юшанага і лютага каня лёгенька супакоіць і схіліць да сябе, а робячы гэта часта, кожны раз, як корміць, [выхавае яго] мімаволі паслухмяным і пакорлівым.

Корм на стайні, найбольш адпаведны ягонай натуры, прыгожы жоўты авёс, асабліва ўлетку, бо ён мае ахаладжальную сілу ў другой ступені. Зімой жа вельмі карысна часам перамяняць яму кармы, даючы звычайна ячмень, які, будучы не такой халоднай прыроды, таўсціць, чысціць кроў і вызваляе ад шматлікіх скрытых хвароб.

Арыстоцель апісвае, што [конь] павінен мець костку ў сэрцы, як алень, чаго не замоўчвае і Пліній35 у 28-й кнізе, — што [конь] мае ў каленях36 і над капытамі, таксама і ў сэрцы косткі, падобныя да сабачага зуба, і тамсама згадвае, што пры зубным болі вельмі карысна чысціць імі зубы.

Голас жа конь падае шасці відаў, якімі абазначае розныя жаданні або адлегласці. Бо доўгім і ў заканчэнні тонкім і прыўзнятым іржаннем перадае радасць і весялосць. Другі [від] наадварот, таксама доўгім, але напрыканцы паніжаным і грубейшым голасам абазначае пажаданне таварыша або гуканне кабылы. Трэці [від] калі [конь] церпіць нейкі ўнутраны боль або жорсткую рану, не выдае ніводнага крыку, толькі енчыць, стогне, амаль як чалавек скардзіцца. Чацвёрты [від] калі пагражае ці вельмі раз’юшыцца тоненька і кораценька вішчыць. Пяты нізка, змрочна і амаль нячутна ржэ, накшталт ільвінага рыку значыць боязь альбо нейкі спалох. Гэтыя два апошнія гукі даводзіцца чуць вельмі рэдка: калі конь выдатны, вушы прыціскае, нагамі зямлю грабе, задам адбівае, а зубамі кусае. Абзываючыся іншымі гукамі, знакаў целам не паказвае, хаця часам, калі весела ржэ, радасна падскоквае. Шосты голас нізкі, перапыняючы, конь робіць [яго] вельмі падобным да чалавечага смеху, а гэта выдае, узрушаны хцівасцю, стоячы паблізу кабылы або каня, якога кахае, ці таксама, убачыўшы сена або авёс, дае знак жадання.

Прыступлю жа да конскага ўзросту, бо кожная жывая істота мусіць мець свой канец. Арыстоцель апісвае яго век да 40 гадоў і, напрыклад, успамінае каня, якога ведаў да 40 гадоў [Ён] добра вадзіў статак і, напэўна, калі б гэтым не турбаваўся, жыў бы даўжэй. Пліній жа [лічыць, што конь можа жыць] аж да 70 гадоў. Альберт Вялікі37 таксама піша, што ведаў у аднаго жаўнера каня, які ў семдзесят гадоў дастаткова добра служыў свайму гаспадару ў баі. Буцэфал вялікага цара Аляксандра паказваў сябе выдатным ва ўсякіх паходах пасля трыццаці гадоў і, напэўна, жыў бы даўжэй, калі б яго не забілі пад Аляксандрам у бітве. Гісторыкі пішуць таксама, што Фердынанд, кароль Неапалітанскі38, меў у стайні вельмі добрага курсыра, які жыў аж да сямідзесяці гадоў

Геркулес, князь Ферарскі39, бацька нябожчыка Альфонса40, апошняга князя гэтага дому, меў на сваёй стайні белага каня, таксама з рымскіх статкаў, 30-ці гадоў, і досыць гатовага [да працы]. Я бачыў у Баноніі41, у аднаго графа з дому Пепулу42, белага рослага дзянэта мантуанскага43 статка, які, навучаны, выконваў складаныя штукі, як называюць італьянцы, in alto44, маючы 25 гадоў. Ведаў я ў Неапалі іншага стаенніка каралеўскага, карага45 без адзінай меткі, той, маючы таксама 30 гадоў, яшчэ вадзіў статак. Тамсама паказалі мне старую клячу, якая хадзіла са званочкам і была важаком у статку іншых жарабцоў, a мела, як распавядалі, 40 гадоў Ведаю пра многіх іншых, але не варта ўсіх пералічваць, досыць таго, што паказана: што конь векам ледзь не раўняецца з чалавекам, а гэта propter calorem naturalem sufficientem46, адсюль можа доўга трываць здаровым. Але дарэчы разгледзець, у чым прычына таго, што цяпер, асабліва ў нас, коні так доўга не жывуць. Першая што не тыя Сатурнавы залаты ані сярэбраны вякі, а як у людзей памяншаюцца сілы, гады, так, падобна, і жывёлы падлеглыя злым сузор’ям і вякам. Другая што не гадуем іх належна і ўмела. Жарабец расце да шасці гадоў, а кабыла да пяці, а потым мацнеюць.

На гэты час досыць пра натуру, пра корм, пра голас, і пра век, і пра гады. Кораценька назаву карысныя лекі, якія людзі могуць браць ад каня. Хаця не пра гэта цяпер гаворка, аднак жа для ведаў патрэбна, карысна паказаць не толькі добрыя якасці яго натуры, постаць, але і знешнюю вартасць: бо і золата людзі любяць не толькі за тое, што прыгожае, але таксама за тое, што прыдатнае для лекаў і за яго ўсё здабудзеш.

Малако кабылы, змяшанае з мёдам, вельмі карыснае ад сухотаў, таксама і бясплодным жанчынам; калі яго пёркам упусціць у вока, зганяе бяльмо. Курэнне конскім капытом выганяе памерлы ў жываце плод і дапамагае хуткім родам. Конскі пот стане жорсткай атрутай, калі намазаць ім стрэлы або нейкую зброю. Конскі пыл таксама на дзіва моцны і атрутны, я нікому не раю з гэтым жартаваць, як жа робяць, даючы выпіць таму, каму гэта невядома, бо напэўна падрывае здароўе.

Конская пена, выпітая ў напоі зранку, вельмі карысная ад сухотаў, таксама і тым, хто часта і цяжка кашляе. Людзі, у якіх баляць зубы, няхай часта цалуюць каня, раіць Калюмела47, лічачы, што яны могуць вылечыцца ад самога ягонага подыху.

Конская жоўць (хаця Пліній спрачаецца з іншымі, што конь не мае жоўці), падсалоджаная цукрам і захаваная ў алавяным слоіку, дапамагае ў шматлікіх выпадках, бо дае чалавеку, калі выпіць трохі ў віне або ў чым-колечы, прыемны сон і адпачынак, ды яшчэ вельмі карысная ад затрымкі мачы. Яна ж, змяшаная з мёдам, калі мазаць твар і вочы, надае жвавы позірк і губіць бяльмо.

Выпітая цёплая кроў вельмі дапамагае астматыкам. Конскія зубы, калі іх насіць, аберагаюць ад зубнога болю, таксама калі зубам да зуба датыкацца. Конскае сала вельмі патрэбнае на ўсякія пабоі і садно, але найлепшае для вырабкі рамяня, бо такая [змазаная ім] скура пэўна не баіцца вады.

Гэта ўспаміналася з-за таго, што панове казакі, асабліва нізавыя, не схільныя карыстацца ні аптэкамі, ні [паслугамі] дактароў, але часцей прымаюць гарэлку замест юлепу48. Няхай жа тады, калі гэтага сродку ў іх не будзе, ужываюць конскія лекі, якія заўсёды і ўсюды могуць лёгка дастаць. Зараз час прыступіць да больш патрэбных пытанняў.

Раздзел IV

Пра конскія масці і [ix] характарыстыкі

Колькі-небудзь відавочную рэч трэба тлумачыць [зыходзячы] з яе прыроды, разбірацца з пачаткаў, гэта значыць, ад вышэйпамянёных элементаў, таму і пішучы аб масцях, я мушу пачаць адтуль жа.

Як існуюць чатыры стыхіі, чатыры сутнасці, так ёсць і чатыры сотріехіопе^, гэта значыць, вадкасці: кроў, жоўць, флегма, або слізь, і спаленая жоўць меланхолія. Адсюль і чатыры асноўныя масці, кожная з якіх падпарадкаваная свайму асабліваму элементу і бярэ ад яго сваю існасць і колер. Гэта масці: гнядая, белая, або сівая, вараная, цісавая50, а ўсе іншыя мяшаныя з іх, таму ніводная ўласна праз сябе не можа быць названая масцю, што будзе паказана ніжэй.

Гнядая масць мае кампанент паветра і падпарадкоўваецца крывяной вадкасці, што сама весялосць коней ясна паказвае. Цісавая ж, будучы вогненнай натуры, змяшчае ў сабе найбольш жоўці, што і насамрэч у конях відаць, бо такія [коні] бываюць гняўлівымі і задзірлівымі. Сівая, ці белая масць падпарадкоўваецца воднаму элементу і флегме і адсюль бярэ сваю белізну. Вараная ж і апошняя бярэ ўсю сваю прыроду з зямлі, і з ёю знітавана меланхолія, якая [найбольш] пасуе чорнаму колеру. Бо сам характар і звычкі [коней] такой масці прымушаюць у гэта паверыць.

Ад тых чатырох масцей паходзяць усе іншыя, мяшаныя з іх (бо калі кажу тут пра гнядую [масць], маю на ўвазе гнядога каня без адзінай меткі, гэтаксама белага, цісавага, варанога), і каб лепш зразумець і пазнаць іх добрыя якасці, трэба кожную масць апісаць асобна, паказваючы, якая ад якой паходзіць або колькі кожная змяшчае ў сабе розных [тыпаў].

Раздзел V

Пра гнядую масць і яе разнавіднасці

Гэтая масць і па парадку першая, і слушна павінна лічыцца найлепшаю. Бо паколькі крывяная вадкасць найлепшая з усіх, то і коні, падпарадкаваныя гэтай субстанцыі і гэтай масці, бываюць па характары вясёлыя, дужыя, мужныя, цягавітыя і лёгка пераносяць раны і ўсякія празмерныя працы, да таго ж вельмі смелыя і здатныя да навукі, а чаму навучацца, [тое] доўга памятаюць, аднак залішняга пакарання не церпяць.

Таму патрэбна ведаць, як з такімі абыходзіцца ў навучанні, бо такі конь разумее хутка, а што зразумее, тое з ахвотай зробіць, а калі чаго рабіць не хоча, дык не жадае, каб яго прымушалі, але паступова ўцягваецца, бо пад прымусам не церпіць з агідай перавагі над сабой, але наадварот: чым болып яго прымушаць біццём, тым больш упарціцца [і] набывае розныя заганы, якіх потым цяжка пазбыцца. А гэта ў ім кроў кіпіць ад прыроджанай гарачнасці, якую нічым, акрамя ласкі, не адолець, пакуль [каню] сіл хапае. Бо і насамрэч відаць, што ўсякія моцныя і дужыя звяры не жадаюць цярпець гвалту, прымусу або біцця,

а хутчэй трапляюць у палон праз добрую волю і ахвоту. Вось жа, ведаючы такую [ix] натуру, мудраму вершніку належыць дзейнічаць адпаведна ёй. Бо праўда ж: дзе можна ласкай нечаму навучыць, шкада дамагацца гэтага біццём наадварот, лепш часам сцярпець [выбрыкі] маладога жарабца, а не заўсёды жорстка абыходзіцца [з ім], бо чалавек, як істота разумнейшая, павінен ва ўсім дзейнічаць мудрасцю і цярплівасцю, як гэта коратка выказаў мой [улюбёны] паэт Марцэл51:

Blanditiis (donee receptum in retia mittat)

Callid’um indomitum pullum sic vincit equiso.

Sic insueta bovi sensim juga ponit arator.

Гэта значыць:

Неўтаймаванае покуль яшчэ жарабё будзе конюх

Ласкай патроху ўтаймоўваць ажно ў рэшце рэшт зацугляе.

Так земляроб накладае ярмо на вала паступова.

Але гэтая гнядая масць падзяляецца на шэсць розных: на светла-гнядую, на залацістую, на каштанавую52, гэта значыць, амаль карую, на цёмна-гнядую, на «ў яблыкі» і на гнеда-пляснівую53, паміж якіх найгоршая і сапраўды самая брыдкая светла-гнядая, асабліва падласая, калі ногі, ноздры і чэрава бываюць прыпалоўленымі54 нядобры знак, італьянцы называюць такога [каня] lavato^, вельмі малой цаны. Найлепшы залацісты, паколькі і сама масць выражае весялосць і вартасць, асабліва калі грыва, хвост, ногі і вушы чарнявыя. Каштанавыя [коні], таксама і «ў яблыкі», і прыгожыя, і добрыя, поўныя моцы і ўпартасці, але найсмялейшыя паміж іншых. Кожны гняды па прыродзе здольны да працяглага бегу, прыдатны да скачкоў і цяжкай працы. Гнеда-пляснівы (італьянцы называюць rabicano56) конь, здольны да ўсяго і жаўнеру вельмі патрэбны; аднак жа чым цямнейшы, тым лепшы.

Раздзел VI

Пра цісавую масць і яе разнавіднасці

Цісавая масць самім колерам падобная да вогненнага элемента стыхіі, якой падпарадкоўваецца жоўць; таму кожны цісавы [конь], чым ён чырванейшы, тым больш бывае гняўлівы і зласлівы, а характар ягоны ва ўсім падобны да ягонай стыхіі і вадкасці. А паколькі агонь стыхія няўстойлівая, якая хутка ўзнікае і хутка перастае, так і цісавы, маючы тонкую кемлівасць, усё зразумее без цяжкасці, але хуценька і забудзе, а зробіць нешта [толькі] па сваёй прыроджанай схільнасці: дзе яму абрыдне, адразу ў ім разгарыцца прыродны агонь, так што, упарцячыся дзіўнымі спосабамі і сам сябе грызучы, [ён] упадае ў хваробу або са злосці вычварае дзіўныя штукі, што я не раз назіраў на кавалькацыях57. Да таго ж бег [ягоны] бывае парывісты і хуткі, але рэдка [такі конь] доўга вытрымлівае; сэрца ў яго вясёлае, пакуль не ў гневе, і смелае.

3 конямі такой масці належыць абыходзіцца вельмі далікатна, не выкарыстоўваць шпор пры навучанні ці [выкарыстоўваць] вельмі рэдка, бо [цісавы конь], маючы чуйнае цела і далікатную скуру і шэрсць, схільны вучыцца заганам хваста58. Урэшце, і пальцатам59 назаляць яму не трэба, бо, будучы вельмі жвавым, [ён] імкнецца выскокваць і выбягаць з кола. Таму ласкава, памаленьку ўцягваючы яго ў працу, лёгка прывучыш да ўсяго. [Цісавы конь] паказвае сябе ахвочым да складаных скачкоў і высокага выканання [язды], бо і хвост схільны высока ўзнімаць, а да таго ж у гарачлівасці [яму] ўсюды бывае ўсё роўна.

Але калі прыступіць да разнавіднасцей, знаходзяцца коні цісавай масці чатырох тыпаў. Ёсць светлацісавы, ледзь не чырвоны гэты ўвесь поўны жоўці, зрэдку аказваецца добрым. Ёсць затым цямнейшы з гладкімі тонкімі хвастом і грывай ужо лепшай натуры, больш дужы і працавіты. Трэці бывае вельмі цёмны, а да таго ж «у яблыкі» гэтая масць як рэдкая, так і вельмі прыгожая і найлепшая паміж іншых. Чацвёрты цісава-пляснівы конь, добры і трывалы, і здольны да навукі, а чым больш прабіваецца белай шэрсці, тым разумнейшым павінен быць; падобны вартасцю да лепшага з гнеда-пляснівых, на выгляд бывае прыгажэйшым і шпарчэйшым, але не можа параўнацца з ім трываласцю.

Раздзел VII Пра сівых

Сівая масць, як згадвалася раней, падпарадкоўваецца флегматычнай вадкасці, але чым цямнейшая, тым больш мае прымяшанай крыві, а з-за гэтага больш дасканалую вартасць. Сустракаюцца коні з шасцю яе тыпамі. Адны бываюць брудна-шэрыя «ў яблыкі», другія сапраўды белыя, светлыя як снег, лаціняне называюць [ix] candidos60. Трэція сівыя «ў грэчку»61, але і гэтыя розныя: адны з чорнай «грэчкай», другія з чырванаватай. Чацвёртыя маразаватыя. Пятыя драпятыя62. Шостыя шпакаватыя63.

Найслушней сярод іх сівым завуць сівога «ў яблыкі», які далёка перасягае ўсіх [астатніх] паводле вартасці, раўняючыся ёю з гнядым. Потым ідзе сівы «ў чорную грэчку», які і больш прыгожы на выгляд, чым «у чырванаватую», і лепшы, вельмі доўга жыве дзякуючы ўдаламу змяшэнню элементаў, бо той другі [конь], асабліва калі мае [рудую] «грэчку» на горле і на ноздрах, бывае занадта непакорным, ганарлівым і свавольным.

На трэцяе месца пасля яго стаўлю маразаватага, пад якім некаторыя разумеюць зусім іншага. Але я вызначаю як маразаватага такога [каня], якога тут апісваю, гэта значыць, калі сівая шэрсць змешваецца з вараной, а месцамі як быццам чарнаватыя «яблыкі» трапляюцца, да таго ж галава, ногі, вушы, грыва чорнай з рэдкім сівым воласам масці. Гэты конь, па мне, прыгожы, цудоўны, добры, але паколькі зрэдку такі знаходзіцца, няма сэнсу шмат пра яго пісаць. Бо я [толькі] аднойчы такога бачыў і дрэннага ніколі не зазнаў. Гішпанцы завуць [яго] cauezza di moro «негрыцянская галава». Іншыя маразаватыя ў сутнасці падобныя да інею, па якім калі сонца ўдарыць, адразу гіне.

Чацвёрты зусім белы [конь] з чыстай флегматычнай вадкасцю бывае на дзіва прывабны і, будучы чыстай флегмы, мае прыгожую масць, якую вялікія манархі, імператары, каралі найбольш любяць і найчасцей выкарыстоўваюць такіх коней на найважнейшых з’ездах, слушна паказваючы, што як [конь] белізной падобны да снегу, без адзінай плямы, так і кожны кароль і князь павінен мець чысцюткае сумленне, шчырасць, справядлівасць без аніякай заганы. Але гэта не наш прадмет, і таму вернемся да конскіх вартасцей. Паколькі флегматычная вадкасць халодная, яна не можа быць ні добрай, ні трывалай; часткова яна жвавая і таму гнуткая, але ненадоўга, бо без прыроднай цеплыні не бывае нічога трывалага. Таму чыста белы [конь] бывае слабай натуры, ды яшчэ вельмі падлеглы частым хваробам і болям, а найбольш розным кульгавасцям, паколькі і [капытны] рог у яго белы. Такіх коней грэкі называюць apalopodes, што значыць «бязногі». Таму скончу польскай прыказкай: цалкам белы конь або вельмі добры, або паганы. Я ніводнага цалкам добрага не бачыў, а паганага часта-густа. Але, што найгалоўнейшае, гэта не жаўнерскі конь, бо і ў дазоры яго здалёк відаць, і часта пэцкаецца, так што для яго трэба трымаць процьму машталераў. Пакінем жа яго тым, якія ходзяць у папяровых чаравічках і маюць дастаткі без цяжкай працы, [такім], як каралі і князі; жаўнеру лепш гняды [конь].

Усё ж належыць ведаць, што не кожны белы варты пагарды, толькі той, які цалкам увесь, пачынаючы з ног аж да галавы, бывае бялюткі, паколькі існуюць некаторыя [коні], якія маюць белую шэрсць, але саму скуру пад шэрсцю чорную. Такіх я не тое каб хацеў ганіць, але прызнаю за самых добрых коней, бо [яны] і зрэдку знаходзяцца, і кожны такі ніколі не можа быць дрэнным, таму што абазначае флегму, прыпаленую кроўю і жоўцю.

Затым ідзе драпяты, які на выгляд прыгожы, але не надта надзелены вартасцю, малы і слабы ад прыроды.

Шосты шпакаваты, такі бывае дужы і прыемны на выгляд, аднак няхай кожны засвоіць, што шпачок змоладу пакажа сябе скачучым, але з гадамі цяжэе, грузнее і нікчэмнее, а з-за малейшага недаядання абарачаецца ўнівеч, бо з-за прымешвання вялікай колькасці жоўці і флегмы бывае субтыльным і спешчаным.

Раздзел VIII Пра вараную

Прыступаючы да вараной масці, мушу і пра яе пачаць адтуль жа, адкуль і пра іншых, бо чорны колер азначае меланхалічную вадкасць, якою кіруе халодная стыхія. Таму коні такой масці бываюць падобныя да валоў: цяжкія, дужыя, трывалыя, няздольныя да шпаркасці. Аднак жа ў італьянцаў ёсць пра іх такая прыказка: Morello о tuto bono, о tuto fello, што сярод нашых гаворыцца пра белага [каня]: абоўвесь цалкам добры, або ўвесь паганы, але тут маюцца на ўвазе чорныя, як крумкач, і без адзінай меткі. Таму на іншыя масці, якія паходзяць ад гэтай, слабая надзея, як бываюць мышастыя, попельныя або светла-вараныя [коні] з не зусім чорным воласам, што як брыдкія на від, так і нявартыя доўгага ўспаміну.

Прычыну я знаходжу, перш чым працягнецца гэты расповед пра вараных, [у тым], што гэтая вадкасць, як лічаць медыкі, ёсць не што іншае, як згарэлая і счарнелая жоўць, падобная да смалы, якая хаця змяняе прыродную масць, аднак жа гарачыні сваёй ва ўсім амаль не змяняе і не адкідае. 3-за таго што вараны волас паходзіць ад гэтай прыпаленай жоўці, якая з’яўляецца кампанентам прыроднай гарачыні, [конь] мае таксама нейкую замкнёную ў сабе цвёрдасць, ад якой, калі ўдасца, бывае здольны да надзвычайнай вартасці, калі ж, наадварот, [схільны] да дрэннага зусім нічога добрага [з яго не атрымаецца].

JoviusM успамінае варанога гішпанскага каня Карла Восьмага, французскага караля, на якім [Ягамосць] сядзеў у ваенным паходзе супраць медыяланскага, венецыянскага і ферарскага войскаў, адступаючы з Італіі, пад горадам, названым Foro novo65. [Той конь быў] невысокага росту, непрыгожай знешнасці, без правага вока, але сабраны і моцны, бадзёры і смелы, вельмі кемлівы. А гэтага каня кароль сам хваліў, маўляў, у той бітве дзякуючы яго доблесці ўратаваў сваё жыццё і здароўе, хоць сутычка была вельмі няроўная.

Я таксама ведаў на стайні караля Філіпа Гішпанскага ў Неапалі ў 1585 г. варанога дзянэта без метак з горнай Калабрыі рослага, прыгожага, дужага, незвычайнай спраўнасці, навучанага складаным скачкам і розным бегам, якога паслалі неўзабаве ў Гішпанію да самога караля з сарака іншымі выдатнымі дзянэтамі і курсырамі.

Гэты конь пры сваёй дзіўнай вывучцы меў вартасці, у якія ледзьве можна паверыць: сам, калі яго вольна пускалі, убачыўшы ўзброенага слугу, кідаўся на яго, цягаў зубамі, біў задам і перадам і не інакш як наймужнейшы рыцар, выйграваў у двубоі, прыбіваючы праціўніка да зямлі. Гэтае прыгожае відовішча двойчы паказваў віцэ-каралю (на той час ім быў неапалітанскі князь дэ Асуна) канюшы і каралеўскі наезнік дон Петра Антоніо Ферара (мой вельмі зычлівы настаўнік), які не меў тады ў хрысціянскім свеце роўнага сабе ў навуцы коннай язды. Ён апранаў слугу ў кірасу, даваў яму ў рукі аголеную, але не вострую шпагу, і дазваляў біць усюды, акрамя вачэй.

На традыцыйных урачыстасцях, якія штогод праводзяцца ў Неапалі ў пэўныя святочныя дні, гэты конь з такой ахвотай сам цягнуўся і рваўся на [гукі] труб, слупы пылу, стрэлы гармат і рушніц66, што вершнік меў немалы клопат, каб яго стрымаць; гэта я добра ведаю, бо сам часцяком на ім сядзеў. Але гэта ў ім было не столькі ад вывучкі, колькі ад характару: калі хто ў яго страляў без кулі адным порахам, ён кожны раз з вялікім імпэтам кідаўся на такога і гнаў, прыгнуўшы галаву. Сапраўды гэты конь быў дзівосны ў людскіх вачах, так што французы, ды і самі італьянцы, з’язджаліся паглядзець на яго як на цуд. Ён жа ціхутка стаяў на стайні, а пушчаны за чалавекам, яму знаёмым, хадзіў па пятах, як сабачка. Звалі яго Фаварыт, гэта значыць, любімчык.

Але хтосьці мог бы запярэчыць: адна ластаўка не робіць лета! Ведаў я тамсама ў графа дэ Рока дзянэта, таксама варанога, надзвычай спраўна навучанага, як у казцы, паслухмянага, як паненка, выезджанага тым жа маім настаўнікам, жвавага і вельмі прыгожага, за якога канюшы французскага караля даваў праз мяне гэтаму графу 1800 каранатаў67, але [граф] не хацеў яго аддаць і за цэлых 2000; і, разарваўшы торг, паслаў [каня] за яго вялікую спраўнасць і вартасць у падарунак свайму пану, гішпанскаму каралю.

Я ведаю мноства добрых вараных коней, але шкада дарэмна гэтым забаўляцца, і так бы мне надоўга не забалакацца, [скажу яшчэ] толькі, што ў нашых краях гэтую масць некаторыя людзі вельмі ганяць і няславяць. Але, на маю думку, цалкам ніводзін конь такім не бывае: падобным да галкі, з бліскучай

вараной шэрсцю, асабліва без метак ці каб белы волас прабіваўся, і калі [такі] ўдаецца, лепшай [масці] не ўяўляю.

На гэты час аб чатырох асноўных конскіх масцях няхай будзе досыць, прыступім да іншых.

Раздзел IX

Пра розныя змяшаныя масці

Змяшанай масцю мусім называць такую, якую не можам распазнаць уласна вокам, калі [яна] паходзіць ад гнядой, цісавай, белай ці вараной, але складаецца як з рознай шэрсці, так і з розных элементаў і з розных вадкасцей, [у ёй] таксама бываюць змяшаныя ва ўмеранасці розныя існасці. Таму ад гэтых спалучэнняў трапляюцца разнастайныя масці: ёсць коні гнядыя, ёсць цісавыя, белыя, ёсць сівыя, вараныя, пра якіх пры апісанні паасобку кожнай масці рабілася згадка, бо гэтых можна распазнаць вокам. Але, акрамя іх, [існуюць] глінястыя68, бела-глінястыя, паловыя69, ваўкаватыя70, светла-мышастыя, амаль шэрыя, палова-ваўкаватыя, шпакавата-ваўкаватыя, тарантаватыя71 дый іншыя дзіўныя масці, вельмі падобныя да ядвабных тканін, і чым даўжэй чалавек жыве на свеце, тым [больш] штодня заўважае ўсё новых.

Ёсць таксама асаблівая масць, вартая ўспаміну, калі самі коні бываюць або цісавыя, або гнядыя, а лоб, ноздры, хвост, грыва, ногі ўсе белыя, якое адрозненне сапраўды і рэдкае, і на выгляд прыгожае; італьянцы такога каня называюць ubero11, а нашы слаяраватым73, не маючы іншай назвы. Такія сваёй шыкоўнасцю ствараюць уражанне вартасці, аднак жа не верыцца, каб маглі мець залішнюю дужасць, propter humorem phlegmaticum occupantem extrema™, дзе патрабуецца найбольшая моц. Заўважаюць розныя дзіўна змяшаныя масці найбольш у горшых коней, але доўга ў гэтым разбірацца дарэмна губляць час. Я таксама бачыў інаходца са статка князя de Bisogniano, з Неапалітанскага каралеўства, вельмі дзіўнай і разнастайнай масці, бо сам па прыродзе быў бялюткі, як найчысцейшы снег, [а] па баках, сківіцах і нагах меў прыкметныя чырвоныя, блакітныя, цісавыя, гнядыя і сапраўды зялёныя шарсцінкі, а дзе-колечы па ім ішлі гэтыя плямы, калі пільна прыглядзецца, не інакш як на прывабную вясёлку нябесную пазіраць было. Прыглядаўся я часта, калі ён стаяў у каралеўскай стайні ў Неапалі, ці то не ад якой-небудзь падробкі, але даволі немалы тэрмін перад маімі вачыма яго шмат разоў чысцілі і скраблі, [і ён] ніколі не змяняўся, паколькі сапраўды такім нарадзіўся. Якім чынам гэта здарылася, ведаць не магу, але imaginatione forti, гэта значыць, пры моцным уяўленні, часта шмат такога трапляецца, а прыкладаючы працу і стараннасць, хто схоча, зможа даведацца. Падобныя да таго [каня] пярэстыя авечкі пладзіліся ў Якава

Пра ўсе гэтыя змяшаныя масці я разумею аднолькава: як рэдкая з іх знойдзецца ў рослых і сапраўды лепшых коней, так і зрэдку знойдзеш сапраўды добрага каня такіх масцей. Таму некаторыя з іх надаюць прыгажосці, але змяшчаюць у сабе мала вартасці.

Раздзел X

Пра дрэнныя конскія прыкметы

Што-колечы вышэй упаміналася пра масці, тое трэба разумець пра кожную масць без адзінай меткі. Але паколькі рэдкая [сустракаецца] без яе, я мушу як мага карацей апісаць меткі, кожную асобна, як добры або дрэнны знак. Бо разбірацца ў тым, што ведае толькі сама прырода гэта бывае закрыта для людскога розуму, але не шкада азнаёміць [чытача] з тым, што дайшло [да мяне] з досведам ці якім-колечы спосабам. Бо як людзі нараджаюцца пад рознымі сузор’ямі, адны шчаслівейшыя за другіх, таксама і ўсе іншыя жывёлы і элементы: адны маюць нейкую [перавагу] над другімі, што мы выявім і ў коней з меткамі і пэўнымі прыкметамі і знакамі.

Конь з правай пярэдняй белай нагой паслухмяны, здольны да навукі і кемлівы, але трапляе ў розныя здарэнні. 3 пярэдняй левай белай нагой малой цаны і павагі. 3 задняй правай белай італьянцы называюць argelio™, які, хаця ў працы аказваецца вельмі добрым, але ўсякі рыцар сцеражыся сядаць на яго ў ваенным паходзе, бо кожны такі конь горды, злосны, дзіўна нешчаслівы і небяспечны. 3 задняй левай белай [нагой] гэта знак чыстага, добрага, вясёлага сэрца, моцнага бегу, а [конь] названы fortunatus, што значыць «шчаслівы». 3 абедзвюма пярэднімі белымі [нагамі] нямоцны і нешчаслівы, акрамя калі б да

таго трэцяй дадалася левая задняя, аднак жа і тады дрэннасці яго да канца не згладзіць. 3 абедзвюма белымі заднімі нагамі гэтага будзеш мець з добрай меткай, ды яшчэ калі на лбе ёсць зорачка тым большай павагі варты, але калі да таго ж якая-колечы пярэдняя [нага] белая ужо ўбаўляе яго вартасці, a найбольш правая. Які таксама мае абедзве роўна белыя заднія нагі, бывае ўпарты і шкодны, калі няма лысіны на лбе.

3 усімі чатырма белымі нагамі знак добрага розуму і шчырай фантазіі, [конь] слабы і схільны да кульгавасці, лысінка ў дадатак азначае большую вартасць. 3 белымі правымі пярэдняй і задняй [нагамі] небяспечны і малой цаны. 3 белымі левымі пярэдняй і задняй мала чым лепшы. Конь з белымі левай пярэдняй і задняй правай ва ўсім падобны [да каня] з белай задняй правай [нагой], нешчаслівы і небяспечны з-за [схільнасці да] кульгавасці. 3 белымі пярэдняй правай і задняй левайнекаторыя такога вельмі цэняць, але я ведаю пра яго надта мала, хаця [ён] лепшы, чым папярэдні, і не такі нешчаслівы. Мудрыя кавалькаторы знаходзяць такую прычыну заганнасці апошніх чатырох метак: як жарабя ў жываце кабылы складвае ногі, так і нараджаецца, таксама паводле гэтага [ногі] і белымі бываюць, а паколькі [яны] прывучыліся быць разам у жываце, адтуль бяруць падабенства, і ў хадзе і ў бегу схільныя спалучацца па сваім падабенстве. Адсюль, адпаведна прыраджэнню пераплятаючы ногі, [конь] набывае няшчасныя і нечаканыя кульгавасці. Таму коні з меткамі па адным якім-колечы баку не такія небяспечныя, як тыя, у каго ногі накрыж белыя, бо першыя ў скачцы навыперадкі часта ўдараюць жылы, другія ж, пераплятаючы [ногі], небяспечныя ў бегу.

Прычыну іншых метак цяжка вызначыць, бо таямніцы прыроды вядомыя аднаму Пану Богу; мы толькі з досведу можам ведаць некаторыя прадметы і выпадкі: хаця іх прычына нам невядомая, аднак жа вынік бывае відавочны.

Да ўсіх гэтых нажных метак дадаюцца і іншыя, аб якіх, як аб добрых або дрэнных, трэба разважаць, далучыўшы таксама і [прыкметы] ног.

Прадаўгаватая лысінка, якая не канчаецца над ноздрамі і не датыкаецца да знака брывей, таксама і акруглая і светлая зорачка прыкметы добрай натуры, добрага сэрца і вялікай вартасці. Калі да гэтага далучаецца добры нажны знак несумненна, азначае лепшае, а тое ж трэба разумець і пра іншыя. Але ж калі такая лысінка або зорачка далучаецца да вельмі дрэннага знака мала можа дадаць вартасці.

Конь, які адну зорачку мае на лбе, а другую, або якую-колечы белізну, на ноздрах, з дрэнным ротам і трапляе ў няшчасныя выпадкі. Шырокая лысіна, якая займае вочы і бровы, знак ляноты і апатыі. Бо калі галава створана з флегмы, там мала кемлівасці і жвавасці, аднак жа коні з гэтай меткай вельмі доўга жывуць.

Конь без адзінай меткі на нагах і [без] лысіны праяўляе аднастайную натуру, адсюль такі працавіты, здольны да навукі, але ж бывае таксама горды і ўпарты; хаця дужы, але небяспечны, а зрэшты, чым цямнейшай масці, тым лепшы вараны, кары або цёмна-гняды, аднак жа італьянцы такіх не любяць і называюць zaino".

Адна толькі зорка, без іншых метак, абазначае вясёлага каня з чыстым розумам.

Прыступаючы ж да іншых [прыкмет], трэба ведаць, што акрамя гэтых, існуюць яшчэ і другія, а менавіта «пёры» і віхуры, якія ў каня знаходзяцца ў розных месцах. Пяро, якое ляжыць з аднаго боку грывы на шыі, знак добрага каня, а [пёры] з абодвух бакоў грывы, асабліва калі роўныя па даўжыні, абазначаюць каня, вельмі шчаслівага ў ваенных паходах. Таксама калі доўгае пяро знаходзіцца на лбе ці на крыжы, на хрыбце ля самай рэпіцы, або дзе-колечы, толькі там, куды конь не можа зазірнуць вокам, паведамляе пра шчаслівага.

Віхуры ж таксама абазначаюць вялікую вартасць, калі будуць знойдзены дзе-колечы спераду, акрамя калі паблізу сэрца тады чакаць адваротнага, а дзе конь можа агледзець [віхур] вокам, як і пяро, зусім нідзе знаку вартасці не паказвае.

Але я не прыгадваю тыя маленькія віхуры, якія кожны конь мае ад прыроды, — на лбе, на горле, на вуху, на пупку, на баках; калі знойдуцца дзесьці акрамя гэтых, дык наводзяць на роздум. Найбольш жа трэба мець на ўвазе звычайныя знакі, а што абазначаюць некаторыя з іх, не ўсякі можа разабрацца. [Калі] ў якога-колечы [каня] над косткай78 па якой-колечы назе праходзіць белізна, азначае меншую важнасць, а чым менш белага на нагах, тым большую вартасць або загану для нагі.

Конь з яскравымі вачыма альбо калі мае ў воку белую пляму, акрамя таго, што гэта яго брыдзіць, дакладна вядома, што на снезе, асабліва ў ясны дзень, бачыць вельмі мала або зусім нічога.

Калі конь мае «грэчку» накшталт мух на шыі і на баках, толькі ля хрыбта, знак, што нарадзіўся ў перыяд ад сярэдзіны чэрвеня да верасня, бо ў гэты час найбольш насякомых, а слабая жывёла не можа бараніцца ні галавой, ні хвастом без валасоў, [і таму] мае знакі ад мух. Сцеражыся такога, бо слабы на ногі, што і насамрэч відаць, паколькі жарабя, народжанае ў такія спякотныя часы, знаходзіць траву ўжо напалову высахлую, малако ў кабылы не такое багатае, як вясной, бо і сама марнее ад гарачыні і насякомых, ды яшчэ як толькі слабае [жарабя] пераходзіць да зімы, мусіць ужываць цвёрдае сена і, амаль не пажыўшы, ab extreme calore™ трапляе ad extremum frigus™. Ці можа прывесці да чагосьці добрага тое, што [жарабя] змоладу так занядбала і вымушана так хутка змяняць натуру? I Гіпакрат піша ў «Афарызмах»: Отпет subitaneam mutationem este periculosam. «Усякая перамена небяспечная». Таму нічога дзіўнага, што мы грэбуем жарабём, народжаным у такі час.

Якія-колечы знакі або меткі ззаду заўсёды абазначаюць лепшае, чым спераду.

Заўсёды сцеражыся каня з белым [капытным] рогам, бо акрамя таго, што крохкі і востры, таксама і кульгавасць на яго нападае.

Конь, у якога наверсе галавы паміж вушэй шырокі [прамежак] з плоскай косткай, бывае дужы і трывалы. А які тамсама мае вострую костку або чуб, праяўляе смеласць і жвавасць.

Кожны конь з цвёрдым целам дужы і не пражэрлівы.

Конь з плоскімі хрыбтом і задам дужы, трывалы і добры для скачкоў. А з вострай косткай, якую называюць свіной, слаба бегае, не працавіты, але бывае жвавым з месца.

Конь з высокім выхадам шыі дужы ў перадзе, трывалы і здольны да скачкоў, але бывае трохі тупаватым і няздольным да доўгага бегу. Але з тонкай шыяй такі прыдатны для бегу.

Конь, які мае малыя семеннікі альбо схільны ўцягваць іх унутр і хаваць, бывае гатовым да ўсяго, жвавым і вельмі доўга жыве.

Ведаючы як свае пяць пальцаў усе вышэйпамянёныя знакі і прыкметы, ты ўжо зможаш не толькі выказаць пра гэта сваё закончанае меркаванне, але таксама і прыгледзішся, з якой постаццю і прыгажосцю каня трэба шукаць, адкуль паходзіць разважанне пра вартасць або заганнасць. Маючы гэта на ўвазе, стасуючы адно з другім, зможаш вызначыць бяспечна і беспамылкова.

Раздзел XI

Пра постаць і прыгажосць

Не досыць засвоіць прыкметы, па якіх можна вызначыць добрага каня варта таксама ведаць, якога кшталту [ён] павінен быць, каб, угледжваючы гэта, ты хутчэй заўважыў, што пры добрых знаках аздабляе, а што псуе. Таму я пачну апісанне прыгожага і добрага каня не сам са сваёй галавы, але з Вергілія, які піша ў «Георгіках», кнізе 3-й, гэтак:

Tu modo quos in spem statuis submittere gentis,

Proecipuum iam inde a teneris impende laborem.

Continuo pecoris generosi pullus in arvis

Aldus ingreditur, et molia crura reponit:

Primus et ire viam, etfluvios tentare minaces

Audet, et ignoto sese committereponto,

Nec vanos horret strepitus. Illi ardua cervix,

Argutumque caput, brevis alvus, obesaque terga

Luxuriatque toris animosum pectus. Honesti

Spadices, glaucisque color deterrimus albis

Et gilno. Tum si qua sonum procul arma dedere,

Stare loco nescit: micat auribus et tremit artus,

Collectümque premens volvit sub naribus ignem.

Densa juba, et dextro jactata recumbit in armo.

At duplex agitur per lumbos spina, cavatque

Teilurem, et solido graviter sonat ungula cornu.

Тых, каго вырашыў ты гадаваць у надзеі на племя,

Пільнай турботай сваёй атачы ад самога маленства.

Перадусім, жарабя найпякнейшых заводаў на лузе

Высакародней ступае і ногі сгінае шляхетней;

Першым бяжыць па дарозе і скочыць у вірныя плыні,

Смела сябе давярае яшчэ невядомаму мосту;

Шумаў пустых не палохаецца; яго шыя крутая,

Пругкі жывот, найзграбнейшая мыса, крамяная спіна,

Моцныя грудзі наліты цягліцамі. Найпрыгажэйшай

Лічыцца масцю гнядая й мышастая, колер найгоршы -

Белы й паловы. Ледзь толькі здалёк данясецца шум бітвы,

Конь ужо мкнецца наперад, трымціць і вушамі варушыць,

Поўніцца полымем і выдыхае яго цераз ноздры,

Грывай густою трасе, праваруч на плячо адкідае.

А паміж рэбраў лагчына праходзіць хрыбта. Аб зямлю ён

Б’е капытом і далёка чуваць, як грыміцьрагавіна.

Тут Вергілій, апісваючы конскую прыгажосць, успамінае як найлепшую гнядую масць, [але] ганіць белую і паловую. Платон жа ставіць сівую над усімі іншымі, не згаджаючыся з ім, але прыгадваючы іншыя крытэрыі прыгажосці. Гамер надае добраму каню вартасці ад трох істот: ад ваўка вочы, пражэрлівасць і моц у перадзе; ад лісіцы малыя і вострыя вушы, густы і доўгі хвост, прыўзнятую, лёгкую і прывабную хаду; ад жанчыны грудзі, хараство і касу, гэта значыць, прыгожую грыву, ды ласкавасць пры пасадцы і цярплівасць. Іншыя дадаюць яшчэ двух звяроў: ільва, да якога [конь] павінен быць падобным вялікім розумам, сілай і смеласцю, і зайца, у якога мусіць запазычыць лёгкі і доўгі бег, таксама і гнуткасць. He забывае пра гэта, апісваючы тых жа звяроў, Камерарый81; Кардан82 жа ў 10-й кнізе de Subtilitätibus^ хоча, каб конь меў 25 упрыгожанняў, узятых ад дзевяці звяроў, што пералічваць было б занадта доўга. Бо, на маю думку, яны бяруць шмат; я вазьму траіх звяроў, адкінуўшы іншых, і прыраўняю да каня: льва, аленя і лісіцу. Ад ільва [конь] павінен узяць падобныя вочы, грудзі, хараство, смеласць, няхуткую гняўлівасць, моц як спераду, так і ззаду, і ў карку, гнуткасць і пражэрлівасць. Ад ліскі жа хаду прыгожую, лёгкую і хуткую, вушы, хвост (а што разумею пра хвост, тое таксама і пра грыву), і чуласць, і асцярожнасць. А ад аленя галаву, сківіцы, шырокае горла, шыю, ад галавы тонкую, а ля грудзей тоўстую, ногі, [капытны] рог, бег і шэрсць з кароткім бліскучым воласам. У гэтых трох звярах можа змяшчацца ўсё тое, што іншыя прыпісваюць многім. Бо што датычыцца цярплівасці і спакойнай пасадкі, гэта паходзіць не столькі з натуры, колькі з добрай выездкі, пасля чаго можа з’явіцца мноства розных вартасцей.

Але найпільней разглядаць прывабнасць конскай знешнасці трэба, пачынаючы ад капытоў (бо гэта фундамент цялеснай махіны, на чым [конь] ходзіць і стаіць) аж да галавы. Адсюль перш за ўсё [важна], каб капыт быў чорны, шырокі, пакаты, знутры жалабкаваты. Пятка высокая, бабка нізкая, не калматая, калена акруглае і каб выдавалася хутчэй наперад, чым назад; нага акруглая, дужая, сухая і жылаватая, але не мясістая. Грудзі шырокія, не абвіслыя. Лапаткі плоскія, шырокія, не прадаўгаватыя. Шыя прыўзнятая, але не тоўстая, сціслая. Карак дужы, вушы маленькія, вытанчаныя, жылаватыя, унутры не калматыя, трохі нахіленыя ўперад. Галава невялікая, сухая, паміж вушэй шырокая, сківіцы шырокія, але не мясістыя, вока чорнае выпуклае, губы цвёрдыя і не абвіслыя, ноздры ёмістыя. Бакі акруглыя, чэрава не пукатае, сцёгны падцягнутыя, аднак жа не дробныя; спіна ўздоўж хрыбта быццам раздзеленая папалам, зад плоскі, не востры. Грыва і хвост доўгія, а валасы ў іх рассыпістыя і трохі кучаравыя. Паколькі ўсё гэта разам рэдкая знаходка, калі ўбачыш такога [каня], можаш яго горача палюбіць і трымацца за яго, як п’яны за плот, бо рэдкі FoenixM на свеце.

КНІГА ПЕРШАЯ

Раздзел XII Як выбраць стаенніка

Што-колечы вышэй згадвалася пра прыгожую конскую постаць, тое ж сапраўды належыць разумець і пра стаенніка: бо не толькі для язды патрабуем прыгожага [жарабца], але і для гадоўлі статка мусім абіраць не горшага, што, як пышны прышчэпак, будзе даваць багата парасткаў і пладоў. Аднак жа, паколькі ёсць некаторыя першарадныя, асаблівыя прыкметы для вызначэння яго моцнай ці слабай натуры, таксама і цягі, некаторыя менавіта да злучкі, прапускаць гэта не варта. Таму, жадаючы знайсці прыстойнага каня для статка, трэба з пільнасцю разгледзець, колькі яму гадоў, з якога краю, якой масці, з якімі меткамі, што за прыкметы, якія вочы, якая гнуткасць цела і адчувальнасць, што ўсё можаш высветліць з вышэйапісанага, каб адно і тое ж не паўтаралася некалькі разоў. Да гэтага дадаць, каб быў росту ні надта вялікага, ні малога, але сярэдняга, паводле апісання Вероніса85. Аднак жа калі кабылы будуць вялікія, патрабуюць рослага стаенніка, але рослага ў целе, невысокага ў нагах; калі ж малыя, тады невялікага, бо інакш у злучцы ці перасядзе, ці недасядзе. Ды яшчэ абіраць дужага, з жылаватым цвёрдым целам, чорнымі, яснымі, не зажмуранымі вачамі, мясістымі шырокімі лапаткамі, такімі ж і грудзямі, грубымі і плоскімі задам і косцю86, сухімі, кароткімі і моцнымі нагамі, плоскімі і прыўзнятымі капытамі, рэбрамі, падобнымі да валовых, кароткім хрыбтом, галавой таксама сухой, а каркам прысадзістым, аднак жа не абцяжараным; семеннікамі і машонкай вялікімі, але не абвіслымі, бо гэта азначае слабасць. А напрыканцы з целам, прапарцыянальным росту, моцным, сціслым, дужым, [са спіной] не праседжанай. Акрамя таго, яшчэ не надта маладога, бо не ўвайшоў бы спаўна ў сваю моц, ані надта старога, бо старасць пладзіць меланхолію, а з меланхоліі не можа паходзіць нічога выдатнага. Бо як у вельмі маладым [кані] сілы яшчэ не даспелі, так у старым ужо мінулі і выветрыліся. 3 якой прычыны ад старога каня нараджаюцца жарабяты слабыя, з запалымі вачыма, невялікія, пужлівыя, не масцітыя і тупаватыя, на якіх таксама частыя хваробы нападаюць з-за існасці халоднага семені, пра што сведчыць і Вергілій, ганячы старога такімі вершамі:

Frigidus in Venerem senior, frustraque laborem

Ingratum trahit; et si quando ad proelia ventum est, Ut quondam in stipulis magnus sine viribus ignis.

Гэта значыць:

Ён da Венеры халодны, стары, і дарэмнаю працай

Сілы мантачыць апошнія нават уцягнуты ў бітву,

Быццам агонь у саломе, успыхвае й гасне імгненна^.

X пра такіх сапраўды старых коней складзена прымаўка: Vana sine viribus ira «Дарэмны гнеў без сілы». Тады гадаваць такога, асабліва калі змоладу быў добрым, як выслужанага жаўнера, аж да смерці.

Што датычыць масцей, калі ўгледзішся ў тое, што пра іх напісана вышэй, лёгка здагадаешся, якая змяшчае ў сабе дужэйшую прыроду; а коратка хвалю гнядога, варанога, сівага цёмнага «ў яблыкі», з чорнымі нагамі і грывай, цёмна-цісавага. Іншыя можаш лічыць слушна адкінутымі. Яшчэ звяртай увагу і на тое, каб зад і хрыбет былі моцнымі, што пазнаеш, хвастаючы або колючы [каня] на стайні: ці можа разам [заднімі] нагамі часта, дужа адбіваць, бо павінна быць так, як у друкарні на добрым станку.

Таксама трэба і тое, каб конь, якога абіраеш стаеннікам, быў падрыхтаваны, жвавы і ў скачках гнуткі, бо не дарэмная прыказка: сыночак такусенькі, як і пан бацька, яблык ад яблыні недалёка падае.

Пасля чаго, несумненна, [калі] ўгледзіш у добрым кані ўсё тое, што вышэй упаміналася, нашчадак дрэнным не будзе, а я цалкам бясспрэчна сцвярджаю, што якога-колечы каня падпусці з якой-колечы вартасцю або вадай такое будзе жарабя. Што і ў нікчэмных сабак паляўнічыя звыклі заўважаць, таму злучаюць аднаго добрага сабаку і суку для ўзорнага расплоджвання, а ад жвавага хорта або харціцы зрэдку бываюць лянівыя шчанюкі. Але там часам не дзіўна, бо спадчыннасць у нараджэнні, перасільваючы ў большасці прыплоду, не кожнаму можа ўдзяліць роўнай вартасці.

Тое ж і ты рабі, выбіраючы кабылу і каня, ад якіх пажадаеш ладнае жарабя. А сапраўды не абы што і гэта пускаць у статак такога [жарабца], які бываў у ваенных паходах, у бітвах, у пагонях, цярпеў, асабліва ў маладыя гады, раны, пераносіў розныя нягоды і працы і набыў смеласць.

Тады на гэтым досыць ужо табе пра выбар стаенніка, аб якім трэба памятаць чатыры якасці: даброты і вартасць, як у целе, так і ў характары, прыгажосць, паставу, масць і вялікі або малы рост. Але каб я яшчэ не замаўчаў таго, што быў задумаў прытрымаць у сябе (не адкрываючы ў гэтым усіх таямніц, асабліва няўдзячным, бо не сумняваюся, што і гэтую кніжку Заілы знойдуць) ахвотна выкладу, толькі няхай так зычліва будзе людзьмі прымацца, як шчыра адкрываецца. Прашу ж аб адным: паколькі я вымушаны ўжываць гэткія словы, якіх патрабуе сам прадмет, няхай гэта не будзе вытлумачана распусна: бо фізікі ж, згадваючы прыродныя з’явы, вольна выкарыстоўваюць такія словы, якія не могуць абразіць мудрых вушэй.

Патрэбна ведаць, ці здольнае семя да апладнення, бо хаця знойдзеш стаенніка, цалкам адпаведнага знешняму апісанню, гэтага не досыць, калі не вызначыш таксама яго ўнутраную магчымасць. Мудрыя гаспадары захоўваюць звычай не ўжываць насенне кожнай расліны да сяўбы, перш чым, зразумеўшы і паспрабаваўшы, не распарадзяцца ім адпаведна зямлі і часу. Тое ж і з конскім семенем: будзеш мець вялікі клопат распазнаць, ці прыдатнае для расплоджвання, ці не, і дзейнічаць адпаведна гэтаму. А як жа насенне не новае, прагорклае і іншае спрабуюць, пусціўшы на ваду, тое, што плавае, адкідаюць, a патануўшае выкарыстоўваюць, такім чынам і мы будзем даведвацца.

Прывёўшы вясной у слушны час каня, якога хочаш выпрабаваць, загадай трымаць [яго] паблізу кабылы, а калі, разгарачыўшыся, пачне часта ржаць, тупаць нагамі, не стаяць на месцы і схоча, выпусціўшы корань, пакрыць кабылу, дазволіць яму, а ў канцы вымання, калі сперма, гэта значыць, семя, яшчэ будзе выходзіць, загадаць трохі яго захапіць на кавалак сукна, а з гэтага выводзіць меркаванне, што часам можна вызначыць таксама і на стайні. Калі гэтае семя будзе вельмі вадзяністае і трохі жаўтаватае значыць, бясплоднае. Калі будзе белаватае, аднак жа вельмі вільготнае, значыць, што пасля гэтага каня заўсёды кабылка народзіцца, бо [яно] халоднае. Калі ж вельмі густое, накшталт шпіку88 знак празмерна гарачай натуры, якая, будучы надта грубай для апладнення, з-за сцісласці матачнай адтуліны не можа дасканала пранікнуць. Але калі будзе белае, у меру густое, амаль як раствораны крухмал, ды яшчэ вельмі ліпкае і чыстае, і, пушчанае на ваду, патоне гэтае маеш сапраўды здаровае семя, і такога каня лічы за добрага стаенніка.

Ды яшчэ патрэбна трымаць у памяці і гэта: які [конь] мае корань, на канцы занадта шырокі, такі бывае паганы для «працы». Конь, які мае чарнаватае паднябенне, добры для статка, і ад такога звычайна ўдаюцца жарэбчыкі.

Калі пачнеш усё гэта выконваць, безумоўна, пасля ўважлівага і мудрага падпускання ўцешны жарабец твайго статка не ўвядзе ў падман, толькі будзь пільным і не саромейся даглядзець.

Раздзел XIII

Якіх вад засцерагаццаў стаенніка

Хаця я ўжо амаль паўторна апісаў сапраўды выразна і прыгожага каня, і добрага стаенніка, усё ж не хачу абмінуць таго, каб не азнаёміць з вадамі, якія трэба заўважаць у стаенніка. Якую ж колечы з іх конь будзе мець, — несумненна, перадасць нашчадку як спадчынную хваробу.

Таму перадусім сцеражыся, каб [жарабец] не меў унутраных, схаваных вад, напрыклад, каб не быў лунацік. Гандляры коньмі называюць, здаецца мне, гэтую хваробу «сланечнік»89 (хаця, я разумею, некаторым будзе здавацца сумнеўным, што ў каня знойдзена такая ж хвароба, як і ў чалавека, але ад мудрых лекараў можна лёгка даведацца, што ўсялякія немачы, якія адольваюць людзей, уласцівыя таксама і коням). [Глядзі таксама, каб конь] не пакутаваў на колікі, [быў] не пужлівы, бо і гэта вялікі недахоп, не меланхалічны, не наравісты, не ўпарты.

Потым жа прыкмячай і знешнія вады, як прыроджаныя, так і набытыя, каб [конь] быў не з рознымі вачамі або каб не меў ніякай белізны ў вачах, [быў] не ахвачаны90, не астматык, без прыкускі, не заражаны вусачом91, вольны ад каменя92, не насаты93, без апояў, як на каленях, так і на костках, не з дрэнным рогам, які распадаецца, таксама і пяткамі, не з апухлымі нагамі, каленямі або косткамі, не паранены ў ніводнай нажной жыле, не карослівы, не надта голы, не віслагубы, не надарваны, а да таго каб добра еў і піў. Пра што менавіта пісаў Клаўдый Кортэ, сапраўды мудры кавалькатор, таксама і Грызон Неапалітанскі94. Але я табе наогул раю, каб ніводнага каня з якой-колечы заганай, ці то ўнутранай, ці то знешняй, не падпускаў

да прыгожай кабылы, ад якой пажадаеш мець уцешнае жарабя, бо вельмі небяспечна, каб нашчадку не перадалося, што было ў бацькі.

На што прыродная моц і ўжывальная, паколькі плоднае семя сабрана з найлепшай крыві ўсяго цела і органаў, накшталт quinta essentia95 ў алхімікаў, дыстыляванай з якіх-колечы рэчываў. А як quinta essentia, хаця дадзена ў малой вазе, але шмат робіць, таксама і семя, найлепшае для апладнення, дае моц, бо, будучы змяшаным канём і кабылай, спачатку награмаджае мясістасць у матцы, а потым узбуджае ажыўляльны дух. Таму калі семя, выцягнуўшы з часткі цела трохі дрэннай крыві, будзе заражаным, несумненна, [жарабя] ніколі не можа быць без вады, бо з яго пачнецца. А як у гаспадарцы для раллі выкарыстоўваюць лепшае насенне, бо згнілае ці выветранае не дасць добрага плоду, тое ж [трэба] разумець і ў гэтым, дзе ўладар жывёл стварыў нешта больш дзіўнае і значна далікатнейшае, што ажывае ў прыродзе.

Але калі хтосьці захоча чытаць пра гэта [штосьці] больш мудрае, знойдзе шырэй у лекараў, як у Галена96, у Вілянова97 de morbis haereditariis9*, і часткова ў Фернэлія" de abditis rerüm causis100. He менш трэба запомніць і тое, каб гэты абраны стаеннік не быў занадта тоўсты ані занадта худы, але ва ўмераным целе, калі мусіць прыступаць да «працы». Бо надта тоўстае цела не можа мець патомства, паколькі ягонае semen genitalem ператвараецца ў кроў, зноў уваходзячы ў жылы, і, беручы там свой пераход, ужо ad virgam totaliter non penetrat™1, як in substantia sua vigorem geniturae105 мусіла даваць, a больш за тое, такія ўжо Mamubfrigidum etfluidum spermaxw, якая нічога не важыць.

Занадта ж худы [жарабец], насамрэч відаць, што не здольны, бо deficit humido radicali etspiritu vitali'05, абодва якія найважнейшыя для расплоджвання.

Нарэшце, не адкідай убок таксама звычайную прыкмету: заўсёды пазбягай для статка каня з белым коранем. Прычына гэтага тая ж, якая згадвалася і наконт белых ног. Але і пра гэта некаторыя маюць розныя меркаванні: адны пра ўвесь, другія пра канец толькі белы. Але так ці гэтак, абодва дрэнны знак. А на гэтым ужо досыць, зычу шчыра, каб дзякуючы пільнейшай стараннасці добрых наглядчыкаў з паўночных краёў маглі выходзіць лепшыя коні, бо тут жа размова ідзе не пра што іншае, толькі пра пільны догляд і падпусканне добрых коней да кабыл правільным спосабам.

Раздзел XIV

Па якіх прыкметах трэба адбіраць кабылу для жарабят

Напэўна, сапраўды досыць шырокая згадка рабілася пра падобнага каня і стаенніка, з якой можаш таксама лёгенька разабрацца ў пільным выбары кабылы, прыдатнай для патомства, бо гэта жывёлы адной існасці і кшталту, толькі рознага роду: там быў самец, [а] тут самка. Адсюль абоім павінны прыналежаць аднолькавыя прыгажосць і прыкметы. Усё ж, паколькі адно робіць перад сабой, а другое церпіць, з-за гэтага патрабуюць крыху розніцы.

Таму каб была знойдзена кабыла прыгожага росту як мага вышэйшага, толькі не з высокімі нагамі, з задам расшыраным, як называюць, «мулаватым», вялікімі прадаўгаватымі бакамі і чэравам, шырокай кішкай, урэшце з целам не хударлявым, але ўсюды мясістым. А гэта для таго, каб, носячы жарабя, магла выцерпець большую працу, а потым, нарадзіўшы, даваць дастаткова малака.

Але гэтага ўсяго будзе не досыць, калі б у кабыл не ўгледжвалася таксама і тое, што вышэй разбіралася пра конскую прыгажосць і вартасць, бо для патомства трэба [мець] такую ж прыгожую самку, як і самца.

Раздзел XV

Ад колькіх да колькіх гадоўяк жарабца, так і кабылу можна выкарыстоўваць для прыплоду

Розныя меркаванні мудрых людзей пра гэта напісаны: некаторыя сцвярджаюць, што добры конь можа бяспечна вадзіць статак ад трох да дваццаці гадоў. Іншыя жа [лічаць, што] ад чатырох да трыццаці гадоў, асабліва калі яго належна гадаваць, пра што [піша] Калюмела. Арыстоцель, успамінаючы каня, названага Апунцій, які вадзіў статак да сарака гадоў, шчыра сцвярджае, што кожны конь дасканалай моцы можа так

доўга трываць у гэтай працы. Іншыя разумеюць па-рознаму. Але наша справа пытацца не пра ўсякія меркаванні, але пра тое, як прыстойна і патрэбна, і гэта скарыстоўваць.

У такім разе мне, збіраючы [погляды] некаторых мудрых як грэчаскіх, так і італьянскіх пісьменнікаў, здаецца [лепшым], каб конь для злучкі быў не маладзейшы за шэсць гадоў, калі сапраўды дасягне дасканалай моцы, бо калі б выкарыстоўвалі маладзейшага без сумнення, [ён] мусіць даць малое і дробнае патомства, будучы яшчэ невялікім, няпоўнай моцы ані сам у сабе не пастаноўлены. Бо пра гэта ж і [выказванне]: Fortibus generanturfortes «Ад дужых пладзяцца дужыя» не памылковае.

Таксама каб [жарабца] не выкарыстоўвалі для гэтай працы далей, чым да шаснаццаці або васемнаццаці гадоў. Хаця мяне ніколькі не здзіўляе, што старажытныя людзі апісвалі да трыццаці гадоў, бо калі самі жылі некалькі соцень гадоў, то верагодна, што ў тыя вякі і жывёлы так доўга ўтрымлівалі непарушаную моц. Цяпер жа Пан Бог скараціў дні для праведнікаў і для грахоў нашых, а паколькі і час, і надвор’е, і паветра значна адрозніваюцца ад старых стагоддзяў, таксама і бязмоўныя жывёлы мусяць мець карацейшы век і пакутаваць за людскія грахі.

Хаця іншым здаецца, што кабыла можа зачаць у два гады, але [я] разумею [пра яе] тое ж, што пра каня, што, будучы ў гэты час яшчэ малою, народзіць слабае і хворае жарабя. Таму няхай яе не пакрываюць аж да трох гадоў, а церпяць у статку выбраных кабыл не дольш, толькі да шаснаццаці гадоў. Як пішуць пра гэта Дыён Грэк і Іаан Марк, абодва грэкі, ахоўнікі статкаў канстанцінопальскага імператара, таксама Тулій106. Аднак і цяпер у Неапалітанскім каралеўстве, дзе ходзяць статкі, у большай і меншай Калабрыі, у Апуліі107, у Абруццы108, у Барскім княстве109 як каралеўскія, так і шляхецкія кабылы нараджаюць да дваццаці гадоў, але гэта цёплая краіна, у якой ніколі няма зімы і злых непагод, умеранае паветра. Таксама [спрыяльныя ўмовы для коней] ствараюць цякучыя крыніцы і багатыя пашы, дзе свавольныя статкі, быццам дзікія, пастаянна прабываюць сярод урадлівых гор і далін, густых духмяных траў, ніколі не ведаючы нястачы. Аднак жа калі б [кабыла] мела жарабя і пасля гэтага ўзросту, такое будзе болып прыдатнае для вазоў, чым пад сядло.

Раздзел XVI

Пра гадаванне стаенніка як звычайна на стайні, так і ў час спароўвання

Ужо я апісаў, якога стаенніка мусіш абіраць. Цяпер належыць ведаць, як жа яго выязджаць і захоўваць здаровым. Трэба, каб ты не скнарнічаў даваць твайму стаенніку дастаткова корму, а менавіта найлепшага і найпрыгажэйшага аўса, таксама і сена, бо добрае жыўленне стварае добрае прымнажэнне.

Няхай [жарабец] заўсёды стаіць на сухім месцы, у вясёлай стайні, летам правяваемай вятрамі, а зімой цёплай, каб яго рэгулярна з пільнасцю чысцілі, бо чысціня сяброўка Венеры, прыгожа прыкрывалі, давалі яму корм два разы на дзень, насцілалі пад яго сухой саломы летам толькі на ноч, а ў моцны холад не адбіралі і ўдзень, і ўначы.

Што ж датычыцца таго, каб на стайні не сапсаваўся і быў больш ахвочым да кахання, бо otia dant vitia"0, таксама і залішняя раскоша плодзіць ляноту, а з ляноты нараджаецца салёная і тлустая кроў, ад якой паходзяць пухліны або заганы ног, мусіш загадваць праязджаць яго, не выкарыстоўваючы для цяжкай працы, але лёгка, або часам рыссю, каб трохі разагрэўся, і так кожны трэці дзень, засцерагаючы [яго] з абачлівасцю ад доўгага бегу і цяжкіх скачкоў. Аднак жа, калі раней быў трохі гэтаму навучаны, ніколькі не шкодзіць часам і гэтым разагрэць для гнуткасці цела, толькі не з празмернай працай, але датуль, пакуль сам мае ахвоту. Бо ўмераная праца памнажае добрую кроў, выганяе з цела праз пот залішнія вадкасці, узбуджае хцівасць да ежы. А гэта ўсё захоўвай як пастаянны звычай, калі [жарабец] вольны ад статка.

Але калі вясна і набліжаецца час для расплоджвання статка, можаш крыху перамяніць дыеты, каб ты дапамог яго натуры ўменнем. Тады засцерагацца, пра што вышэй згадвалася: каб [стаеннік] не быў занадта худы ані тоўсты. Калі худы за шэсць тыдняў (я і тэрмін назваў для лепшага разумення) перад тым, як пачнеш падпускаць да кабыл, давай яму трохі пшаніцы і прыгожы ячмень, змяшаны з бобам ці гарохам, хаця замест бобу і гароху лепшая сачавіца, дзе родзіць. Гэтым прыгожа адкорміш і вызваліш ад розных выпадкаў і хвароб. Калі ж разумееш, што ён занадта тоўсты, бо атлусцелы не мае і здаровага семені, даваць яму толькі адзін авёс, выпусціўшы з папружніц'" трохі крыві за два месяцы перад часам злучкі, а працаваць да поту на ім часцей. Напэўна меншая вада ў тоўстым, чым у худым, аднак сцеражы-

ся з пільнасцю, каб не перабраў меры. Калі ж будзе ў прыстойным целе ў памянёны час, прыбліжаны да злучкі, патрэбна даваць чысты жоўты ячмень, працёрты рукамі і добра правеяны, каб ад гэтага паказваў сябе больш запальчывым і мог мець у сабе semen viscosum et unitumm, паводле медыкаў.

А напой у час злучкі і каля 10 дзён пасля павінен быць такі. Узяўшы добрай вады, сцерагчыся, каб не была занадта халоднай, асабліва ўзімку, прымяшаць трохі пшанічнай мукі і прэснага мёду113, каб толькі трошкі замуцілася і асаладзілася, даваць яе піць уволю зранку і ўвечары.

Ды яшчэ, калі холадна у нейкай лазні, калі ж цёпла на сонцы мыць яго вадой, варанай з мылам, са шчолакам, з рамонкам, з мятай, з палыном, з чарнобылем або з іншымі пахучымі зёлкамі; таксама ноздры і семеннікі прамываць белым віном або воцатам, бо конь дзіўна любіць духмяныя рэчывы.

Аднак жа я таксама ўхваляю вось што: перад часам спароўвання ачысціць каня, які будзе ў целе, прыдатным лякарствам, а вельмі тоўстага сапраўды і некалькі разоў, раючы хутчэй гэта, чым кровапусканне. Бо пры злучцы і належным падпусканні да кабыл трэба мець пільнае вока, заўважаючы, ці конь дзе-колечы не паранены кабыламі, ці (як жа бывае) не пабіты. Але хаця ж бы ты яго і на вяроўцы пускаў паасобку, урэшце, і без адзінага разу, узбуджэнне вадкасці, якое паходзіць ад частага ўжывання кахання, упадае ў канечнасці уступае ў ногі і суставы, адкуль жа бывае невылечная кульгавасць.

Тады, каб [ты] яго ад гэтага ўбярог, зрабі так: адвёўшы ўжо стаенніка, пасля «расправы», загадай яго зноў падкаваць і, не марудзячы, падрыхтуй яму такое мыццё. Вазьмі чатыры жмені рамонку, дзве жмені палыну, дзве жмені глогавых рожак, тры жмені шчаўя, тры жмені баршчэўніку, дзве жмені мяты, дзве жмені руты. Усе гэтыя зёлкі, ці сушаныя, ці свежыя, зварыць у шчолаку з паловай воцату і абмыць гэтым каня ў цёплым месцы. Папярэдне добра змыць бруд з мылам і з цёплай вадой, потым мыць гэтым зёлкамі, пачаўшы ад шыі, аж да самых капытоў, не забываючы машонку і семеннікі. А калі б ты не мог дастаць усіх гэтых раслін, вазьмі пяць жменяў рамонку, тры жмені палыну, гарнец1'4 добрага воцату, два гарнцы не вельмі моцнага шчолаку, тры фунты галыну; вары ўсё гэта доўга, аж пакуль трэцяя частка не ўбудзе, а калі не хопіць, навары з такім разлікам, каб табе хапіла абмыць [каня]. Тады, мочачы ў [адвары] анучку ці вялікую губку, прамывай супраць шэрсці як мага лепш; вымыўшы, вытры суконкамі і высушы [яго] тамсама, у цёплым месцы, не водзячы мокрага на холад.

Пасля гэткай лазні, каб ты быў яшчэ больш упэўнены ў яго здароўі, зрабі такі «пластыр»: вазьмі разам шэсць жменяў пшанічнай мукі, якую вольна размяшай з моцным воцатам, дадай стоўчанага на парашок галыну, простай солі, «цмокавай крыві», названай у аптэцы sanguis draconis"5, кожнага з іх па адным фунце. Усё гэта добра змяшай, убіўшы яшчэ цалкам шэсць ці восем яек, і добра намаж гэтым «пластырам», пачаўшы ад капытоў, усе ногі, грудзі, зад і ўвесь хрыбет, а можа быць, і ўсяго каня, акрамя шыі і галавы. Так намочаны, няхай стаіць тры дні, нячышчаны ані на колькі не выведзены, аж пакуль гэта само з яго не ападзе, даваць яму вышэйпамянёныя корм і напой. Пасля гэтых дзён абмый яго цёплай вадой, зваранай з якімі-небудзь пахучымі зёлкамі, высушы і прыкрый прасцірадлам і гунькамі, давай есці і піць як звычайна, не пабуджаючы яго да «працы» аж чатыры або пяць тыдняў. Калі ўсё гэта будзеш выконваць без адзінага падману, твой стаеннік будзе такі здаровы, што, калі б ты не меў іншага каня, мог бы смела выкарыстоўваць яго для кожнай патрэбы.

Таму, жадаючы сумець захаваць тое, што добрага маеш, трэба дзейнічаць так, аднак жа няхай ніхто не думае, быццам я ўказваў рабіць такія затраты і высілкі дзеля кожнага стаенніка, асабліва дзе б сама кляча была не вартая гэтага. Але разумей, [што трэба] рабіць гэта лепшым коням, ад якіх пажадаеш дачакацца добрага патомства. На заканчэнне атрымай ад мяне таксама перасцярогу: каб ты ніколі не пускаў стаенніка на траву ані на стайні не даваў [яе], бо яму адразу ў ногі ўступіць і сапсуе; але [ён] мае штогод досыць слабіцельнага, бегаючы з кабыламі. Аднак жа, калі б яго прыціснула якая хвароба, у гэты час можна шукаць усялякіх спосабаў лячэння, бо я, тут пішучы, маю на ўвазе здаровага.

Раздзел XVII

Як падпускаць стаенніка і да колькіх кабыл, і якога з якой кабылай злучаць

Найперш [трэба] ведаць, што падпусканне робіцца дваякім чынам: адно у руках на кавяцане116 або на лейцы, другое ж вольна паміж кабыл; таксама патрабуе двайнога апісання і ўвагі.

Калі хочаш падпускаць, трымаючы ў руках, май для гэтага звычайны кавяцан, ланцуговы ці вяровачны, з доўгімі вяроўкамі з абодвух бакоў, даўжынёй прынамсі на чатыры ці пяць сажняў117; не кладзі [каню] ў рот ніводных цугляў ані муштука. [Загадай] адлучыць кабыл дзесьці паміж плотаў ці ў падрыхтаваным для гэтага месцы і ўвесці туды двум дужым [машталерам] каня, узяўшы [за вяроўкі] з абодвух бакоў, стрымліваючы так доўга, аж пакуль конь не раз’юшыцца і кабылы самі не прыйдуць яго нюхаць. А калі ўжо добра абнюхаюцца і кабылы больш не будуць бараніцца, лёгка адпускаць кавяцан, пакуль [жарабец] не падступіць лагодна да кабыл; потым, адразу адпусціўшы, даць яму пакрыць. Калі ўжо гэта добра выканае, прыцягнуць зноў да сябе, маючы нейкую губку, змочаную ў віне або ў воцате, абцерці яму чыста ноздры і лоб і, трохі пачакаўшы, зноў [падпусціць] да іншай [кабылы] тым жа чынам; не адводзячы стаенніка, пакрыць шэсць або сем разоў, трымаючы яго тамсама гадзіны з тры ці чатыры. Аднак жа, калі хочаш, каб [ён] быў ахвотнейшым, можаш яго пасля амаль кожнага спароўвання адвесці ўбок з вачэй кабыл, пасля малой хвілінкі прывёўшы, бо такім чынам зробіць штораз лепш: гэта звычайна, што прырода больш жадае забароненага.

Але калі б ты хацеў падпускаць паасобку, адлучыўшы кабылу ўбок, як шмат [гаспадароў] робяць, і гэтага не ганю, і наогул, мусіш [тады] менш сцерагчыся, каб яго не пабілі. Аднак жа належыць з пільнасцю ўлічваць, каб ты зразумеў па кані, якія кабылы ў купе найбольш яму падабаюцца, тых, адлучыўшы, мусіш даць яму па жаданні. Бо не ўсім усё падабаецца як паміж людзьмі, так і паміж звяроў і быдла.

Ёсць другое спароўванне вольна пускаць стаенніка ў статак або ў загародку да купы, але мне такое зусім не падабаецца. Бо як умераная Венера вельмі патрэбная для здароўя, асабліва незанятаму, каб жа семя не ператваралася ў кроў і ў атлусцеласць, так яе залішняе ўжыванне памяншае прыродную моц і цеплыню і аслабляе ўсе жылы, забірае адтуль шмат неабходнай целу вадкасці. Таму патрэбна засцерагацца гэтага, бо калі пусціш яго ў статак, як зможаш забараніць яму, каб залішне не крыў? Ды і па-другое, як даведаешся, з якой кабылай і колькі разоў спароўваўся? I, што найважнейшае, ці будуць яны пакрыты да канца як належыць? А адсюль паходзіць вось гэтая памылка нашых мілых гаспадароў, што, пакрыўшы кабыл у сакавіку ці ў красавіку, для папраўкі зноў пускаюць каня да статка ў ліпені і адну працу выконваюць два разы. Хаця, можа быць, гэта і патрэбна, але сваім чынам, пра што ўспомніцца ніжэй. Цяпер варта ўказаць, як ты павінен рабіць.

Спачатку падлічы кабыл, колькі іх разам хочаш пакрыць і як табе спадабаецца, найпрыгажэйшых адлучы разам у асобную загародку ці абору. Найлепшага стаенніка, якога можаш мець, трэба прыводзіць за некалькі дзён перад [спароўваннем] зранку і ўвечары, толькі паказваючы ім яго, і даваць панюхаць, каб тым хутчэй раз’юшыліся, таксама і конь думаў пра тое, што потым павінен рабіць. Праз некалькі дзён, калі кабылы пазнаёмяцца з канём, так што самі пачнуць падыходзіць да яго, у гэты час трэба пусціць яго вольна, каб паводле [ўласнай] волі спароўваўся то з адной, то з другой, і мець пры гэтым кагосьці, каб запісваў ці запамінаў, з якімі [стаеннік] злучаўся і па колькі разоў, даючы яму там спакой зранку гадзіны за тры перад паеннем і кармленнем, а апоўдні таксама тры гадзіны, каб мог мець кабыл па сваёй волі штодня ўсяго гадзін па шэсць. Хаця некаторыя італьянскія кавалькаторы гавораць, каб дванаццаць гадзін хадзіў вольна, а гэта таму, што, мяркуюць, сперма будзе больш дасканалая, [калі конь] не еўшы. Але, мне здаецца, яны не чыталі гэтага: Sine Cerere et Baccho friget Penns"8 «Без ежы i піцця малое каханне». Бо такая праца, як і кожная, з пустым пузам слабая, дарэмна [яны] гэтага не ўлічылі, так доўга морачы каня; ды і не ведаю, ці сапраўды хацелася б яму кахаць, раз і другі так доўга посцячыся. Але як нашча так доўга дрэнна, таксама шкодна і пускаць яго вольна па шмат гадзін на дзень, бо конь, асабліва пажаддівы, адразу залішне высіліцца, таму другі раз мусіць быць слабейшым. Больш трывалая ўмеранасць, бо што ў ахвоту, тое і люба.

Час прыступіць да таго, колькі кабыл далучаць да аднаго каня, пра што ёсць розныя меркаванні дасведчаных у гэтай навуцы. Старадаўнія разумнікі адлучалі чатырнаццаць кабыл для аднаго каня. Як пісаў ва ўспамінах Герадот"9, адзін вавілонскі цар меў васемсот стаеннікаў, якія штогод спароўваліся з адзінаццаццю тысячамі кабыл: калі разлічыць, на аднаго прыходзіцца амаль па чатырнаццаць кабыл. Абсырт120, грэчаскі вучоны аўтар, той прызначае дзесяць кабыл для аднаго стаенніка, таксама згаджаюцца з ім і Тэаменест121, і Тэокл. Грызон Неапалітанскі дванаццаць. У Неапалі і цяпер коні пакрываюць па дзесятку кабыл. У мантуанскага князя, дзе коні па натуры значна слабейшыя, аднаму [жарабцу] даюць восем [кабыл] або і менш, адпаведна моцы і ўзросту. 3 чым і я згодны, каб паводле конскай сілы і пажаднасці

давалі яму столькі, наколькі можа зносіць гэткую «працу». А зусім так і тут, у нашых краях: калі адзін [жарабец] пакрывае восем ці найбольш дзевяць [кабыл], лічу, што досыць.

Але патрэбна ведаць, што мы называем «пакрыць», бо адна [справа] «крыць», а другая «пакрыць». «Пакрыць» я называю тое, калі б конь так доўга крыў, пакуль кабыла сама больш не будзе хацець; аднак жа і на гэтым яшчэ не досыць. Калі буцзе бараніцца, даць ёй спакой больш за дзесяць дзён, а калі пасля гэтага тэрміну будзе зноў бараніцца значыць, добра пакрытая. Калі ж падпўсціць каня значыць, была нядобра пакрытая. Аднак жа пасля гэтага разу, зноў спараваўшы, ужо можаш адлучыць яе як жарэбную, за чым калі прасочыш з пільнасцю, ніколі не памылішся, што будзе мець патомства, хаця ў ліпені каня другі раз у статак не пусціш.

Праўда, як я вышэй згадваў, і італьянцы (як яны называюць, ala mandra'22) пускаюць коней у статак пасля спароўвання. Але прычына гэтага тая, што ў іх кабылы ў адлучэнні пакрываюцца не больш за два ці тры разы, пасля чаго не кожная, аднак, будучы плоднай, патрабуе папраўкі, калі б не мела досыць. Бо, гадуючы вялікія чароды, залішняя была бы працазноў назіраць праз некалькі дзён за кожнай [кабылай] асобна для пробы, ці досыць пакрытая; з-за гэтага пускаюць [жарабца] ў статак. Але ведай і пра тое, што на гэта вылучаюць асобна не лепшых стаеннікаў, але любых коней, толькі здаровых і дужых, бо, несумненна, кухталі, якія [яны] церпяць ад кабыл, аднімаюць шмат моцы і здароўя.

Тое ж і ў нас можа рабіць, хто бы хацеў крыць зашмат кабыл; а я толькі зноў нагадваю табе тое, што і раней, пра стаенніка: паколькі кажу мець такі вялікі клопат аб лепшым і добрым, тое ж і тут разумею аб лепшых кабылах, а не аб дробнай чэрні, бо інакш бы ты не атрымаў за працу заслужанай узнагароды.

Ужо ўчыніўшы так назіральна і старанна, май пільнасць у тым, каб жарэбныя і пакрытыя кабылы былі адлучаны асобна і іх бераглі, асабліва ўзімку, ад холаду і марозу, таксама ад пранізлівага ветру, кармілі найлепшым сенам і [іншым] кормам, а на поле не выганялі, аж пакуль не пачне паказвацца ўмераная траўка, бо калі [кабыла] ў жарэбнасці занядужае, такое і жарабя народзіць.

Існуюць некаторыя [гаспадары], якія з-за сквапнасці (у нашых краях) альбо з нейкага завіхронага розуму паказваюць кабыле, хочучы яе пакрыць, нейкага прыгожага каня, а тым часам падпускаюць ззаду для злучкі іншага, спадзеючыся на тое, што будзе мець такое жарабя, як і той конь перад вачыма, якога пажадала ў спароўванні. Праўда, што часам imaginatio facit casum'23, але не ў гэтым, бо [кабыла] зачынае не позіркам, але ад семені, якое ўваходзіць у яе цела і там расце. Але хаця б жа нарадзіла жарабя і такой масці, няўжо б магла сваім позіркам пачарпнуць і вартасць, і трываласць таго каня? I што за дурное людское разважанне! Але ў іх адбываецца так, быццам без аніякай працы і кошту хацелі б з медзі стварыць золата. Сапраўды дапускаю тое, што [прыплод] можа атрымацца масцю з выгляду адрозным ад бацькоў, бо гэта не навіна бачыць, што ад гнядых жарабца і кабылы бывае белае жарабя, калі перад тым ці пры спароўванні кабыла прыглядалася да белага каня, але нашчадак дасягае вартасці не бачанага каня, а таго, які ўласна пакрываў ягоную матку.

У Нямеччыне, у Чэхіі, дзе лясны звер суіснуе з хатнім, знаходзіцца шмат [такіх] падабенстваў, што не толькі коні, але і звяры ўдаюцца адзін у другога масцю і меткамі ад аднаго позірку і з нейкага пажадання адным аднаго або таксама і ад змяшэння. Як мне паведаміў высакародны чалавек, знакаміты ў нашых краях, і не толькі паходжаннем, але розумам, годнасцю і бываласцю, князь у Нясвіжы і на Алыцы Крыштаф Мікалай Радзівіл, ваявода трокскі і мой ласкавы швагер, у яго прысутнасці князь Вюртэмбергскі124 забіў лань з абедзвюма заднімі нагамі, тарантаватымі да самых сцёгнаў, а прычыну змены дапускалі [тую], што гэты звер суседнічаў з быдлам на пашах. Гэты ж [князь] сцвярджаў перада мной і тое, што пры жыцці ягонага бацькі, годнага сенатара і вялікага чалавека ў Рэчы Паспалітай, у дзедзічным маёнтку ў Налібоках, дзе немалыя пушчы і дастаткова рознага звера, у падданага нарадзілася жарабя, само ўсё як конь, але галавой, кшталтам і масцю падобнае да лася. Але адсюль нараджаюцца і розныя дзівосы, калі або праз перамяшанне ў спароўванні, або сумесным уяўленнем, ці то вымыслам, нейкая ўзаемнасць часам спалучае пажаднасць аднаго з другім. Аднак не з-за таго, не праз позірк існасць натуры аднаго ўваходзіць у другога, як ані тая лань не мела конскай якасці, ані тая кляча ласёвых натуры і звычак.

Думаю, што я ўжо досыць добрасумленна апісаў і растлумачыў стараннаму гаспадару, [як падпускаць стаенніка], аднак жа дадам яшчэ і тое, як каню, таксама і кабыле, мусіш павялічваць хцівасць да спатканняў. Калі б конь, маючы амаль усе іншыя добрыя прыкметы, быў не занадта юрлівы, дапамагай яму так. Вазьмі алені корань125, высушы і стаўчы на парашок ці спалі; гэты попел вары ў белым віне так доўга, аж пакуль

моц з яго не выцягне, а потым прамывай машонку і семеннікі. А калі б [гэта] яго залішне запаляла, як толькі тамсама памажаш аліўкавым алеем, адразу перастане. Тое ж робіць і зелле, названае базілік, хатні і лясны, таксама і Mercurialis masculus, гэта значыць, пралеска. Але болып за ўсё парашок з высушанага конскага семенніка, дадзены ў віне іншаму каню, дзіўна ўзбуджае хцівасць. У кабыл жа ўзбудзіш [пажаднасць], калі стаўчэш цыбулю і загадаеш добра нацерці ёю «натуру», таксама і сокам крапівы або самой тоўчанай, a націраць добра, як мага лепш, калі кабыла ласкавая. Іншых запаляюць, хутка ездзячы на іх ці ганяючы, ці таксама працуючы, але гэта мала дапамагае. Аднак жа калі кабылы будуць настолькі палахлівымі, што не дадуць да сябе падступіцца, і гэта не адпрэчваю, адно каб не занадта. Але калі надыходзіць час, найбольш узбуджаюцца тым самым, што часцяком прыглядаюцца да каня, бо самка ж па натуры болып запальчывая, чым самец, і ў каханні няма нічога мацнейшага за частае пазіранне, якое само ўбіраецца ў сэрца. Паэты і натуралісты завуць гэта чароўнасцю, а іншыя зачараваннем, якое мае ў сабе такую моц, што можна, паглядзеўшы добрым вокам, дадаць шмат шчасця і хцівасці, а злым жа, у зайздрасці або зласлоўі, наадварот, схіліць да няшчасця і дрэннага выпадку. Пра што [піша] Wecherus lib. I. Secretomm'26.

Існуюць яшчэ розныя іншыя меркаванні пра спароўванне, але і мне, пішучы, і іншаму, чытаючы, шкада час губляць. Няхай будзе досыць на тым, якія сапраўдныя старанні і ўчынкі належаць пры злучцы. Яшчэ і наступнае паважай у сябе за пярвейшыя навукі. Найперш, каб хутка пасля спароўвання адлучыў кабыл асобна, так, каб не хадзілі ўсё лета з маладымі [коньмі] ані з жарабятамі, бо, гарэзячы, гэты маладняк б’е старых кабыл, адкуль паходзяць мёртвыя роды ці неданошанае племя. Другая [навука] не дай нікому пераканаць сябе, каб пасля добрага спароўвання, прыкмету якога [я] даў трохі вышэй, пускаў у поле паміж кабыл добрага стаенніка, бо акрамя таго, што зробіш яго назаўсёды кульгавым, пацерпіш вялікую шкоду. А гэта з-за таго, што, дапакрываючы тых, якія яшчэ пажадаюць, [жарабец] таксама прагне крыць і іншых, хаця [яны] ўжо не патрабуюць, бо конь жывёла неразумная, не можа ведаць таго, з якой павінен адпраўляць, а з якой не, таму хоча ўжываць аднолькава з кожнай, якая яму падабаецца. А калі кабыла забараняе, конь, таксама з раз’юшанасці, адбівае задам; у той час, калі кабыла ўжо жарэбная, трапіць у чэрава несумненна, што будзе прычына для цяжкіх або мёртвых родаў.

Але гаспадары жадаюць выкарыстоўваць каня ў статку не толькі для злучкі, але і для [абароны ад] ваўкоў і для правадырства, як робяць у шматлікіх мясцінах. На гэта адказваю, што калі хочаш мець важака, няхай жа [ім] будзе такая старая кляча, якая ўжо забыла, што ёсць каханне, або пусці прыгожага валаха127, кабылы рады будуць хадзіць і трымацца за ім без усякай крыўды для сябе. А для [аховы ад] ваўкоў дурная справа каня трымаць, гэта могуць выконваць добрыя пастушыя сабакі, ды не толькі ад ваўкоў, але і ад злодзея [яны] болып карысныя.

Такім чынам, хаця з Русі і з Падолля выходзяць прыгожыя коні, аднак жа я быў бы рад бачыць яшчэ прыгажэйшых і лепшых, якія, я ўпэўнены, будуць выходзіць з тых жа статкаў, калі гаспадары прыкладуць згаданым чынам увагі і стараннасці, ніколькі не сумняваючыся, што хто-колечы схоча наследаваць гэтаму, беспамылкова дачакаецца ад прыгожага статка прыгажэйшых нашчадкаў. Каму здаецца недалікатным крыць так увесь статак, няхай пакрывае частку апісаным звычаем, частку па-свойму, а потым робіць выснову па пладах.

Паколькі я абяцаў таксама паказаць, якога каня злучаць з якой кабылай, май гэта тады ў сябе за таямніцу. Да сівой кабылы падпускай каня варанога або карага, таксама да мышастай, да паловай. Да гнядой цісавага. Да вараной або карай сівога ці белага. Адсюль атрымаеш прыгожыя масці, бо ў змяшанні вадкасцей дзе аднаму не хапае, другі дадасць. Усё гэта разглядалася аж занадта шырока, дык сам прадмет цярпеў. Бо такую злучку тут у нас мала выкарыстоўваюць, хаця ёсць некаторыя ў гэтым дасведчаныя і ўмелыя (а я ж ведаю, што ёсць і вопытнейшыя за мяне), але, здаецца, з-за зайздрасці не жадалі азнаёміць іншых. Няхай жа тады ім гэта вочы коле, што тое, што захоўвалі за сваю таямніцу, знойдуць яўна апісанае іншымі.

Раздзел XVIII

Калі падпускаць коней і пакрываць кабыл, і як распазнаць, жарэбчык будзе ці кабылка

Усякая рэч на свеце і праца патрабуюць часу, а за часам усё цячэ, таму патрэбны час і для нашага пачынання, пра якое адзін італьянскі аўтар піша так. Кабыл трэба пакрываць па-рознаму, адпаведна гадам:

маладзейшых раней, на пачатку вясны, а старых аж у канцы месяца жніўня, але не прыводзіць ніводнай слушнай прычыны гэтаму. Я не хачу абы чаму веры даваць, дый іншым не раю, а што ганю ў другім, таго і сам намагаюся засцерагацца. Прычына гэтага ягонага погляду, я думаю, у тым, што, улічваючы гарачнасць маладой кабылы, кажа крыць яе ў халаднейшы час, а старэйшую, дзе цёплая прырода ўбывае, у гарачэйшы час, каб тым хутчэй магла зачаць, кампенсуючы адно другім.

Але разуменне зачацця заснаванае не на гэтым, бо калі б мы давалі гэтаму веры наконт саміх коней, якія існуюць нароўні з іншымі звярамі, у адным кшталце прыроды, тое ж давялося б разумець пра ўсіх іншых жывёл, а напрыканцы і пра самога чалавека. Бо чалавек substantia et qualitate corporis interna'28 не адрозніваецца ад іншых жывёл, але толькі самой forma et modo, secundum majus vel minus differt in potentia'29, a потым, большая [розніца] ў розуме, што датычыць інтэлекту, а не цела. А гэта ж мы яўна бачым у іншых звяроў, што ні трапляюцца, і калі адно-колечы добра спароўваюцца, заўсёды (акрамя калі б перашкаджаў нейкі недахоп ці то ў самца, ці то ў самкі) маюць плод.

Гэта ж уласна адбываецца і ў конскім родзе, і тут нам самім патрабуецца пільная ўважлівасць, каб злучыць кабылу так, што, калі прыйдзе час ёй нараджаць, магла б даваць свайму жарабяці малака па патрэбе і сама была б з дастаткам у корме, належным [яе] натуры, са шчодрым харчаваннем. А прыродны корм скаціне палявая зялёная трава, якая больш за ўсё дае пажыўнасць малака для выхавання нашчадка.

У такім разе нам у нашых краях, нягледзячы на іншыя гарачыя, дзе і ў сакавіку бывае жніво, трэба ўлічваць час, калі пачынае паказвацца прывабная траўка і распускаецца [лісце] на дрэвах, каб у той час магла трапіць і кабыла з прыплодам для лепшага гадавання яго. А разлічыць надыход гэтага часу [родаў] не можаш, пакуль спярша не даведаешся, як доўга [кабыла] носіць плод у жываце. Параўноўваючы і суадносячы час [злучкі] з часам [родаў], лёгка заўважыш, у якім месяцы [яна] прынясе жарабя. Тады дазнаешся, што ніводная не носіць у жываце жывога дзіцяняці долып за дванаццаць месяцаў, а час правільнага нараджэння адзінаццаць месяцаў і дзесяць дзён, а калі б паспяшыла тады не раней за дзевяць месяцаў і дваццаць дзён, у чым вучоныя старажытныя грэкі, як Гіерокл130, Анатолій131, Абсырт і Пелагоній132 аднолькава згаджаюцца. Бачачы гэта, трэба разлічваць так, каб найранейшае нараджэнне магло прыйсціся на час добрага пракорму, паводле ўпамінання.

Апярэджанне ў родах здараецца рэдка, і то калі б [кабыла] была нядобра пакрыта, а з такога жарабяці, як з неданоска, мала карысці. Таму, мінуўшы неданоска, разглядаем першага і сярэдняга, а маючы [на ўвазе] ўсе гэтыя прычыны, клапаціся аб тым, каб твае кабылы ніколі не мелі жарабят раней, чым у сакавіку, у красавіку або ў траўні. Адсюль захоўвай і правільны час падпускання стаеннікаў, пачаўшы ab aequinoctio verno ad solstitium aestivum"2, гэта значыць, калі сонца пачне ўступаць у знак Авена, што бывае каля 21 сакавіка, датуль, пакуль не ўступіць у Рака, што здараецца 22 чэрвеня, каля святога Яна Хрысціцеля, а не раней і не пазней, зрэшты, падыходзячы адпаведна сваёй волі і розуму.

А тут я б ужо рад быў скончыць гэтае апісанне, але мяне пабуджае [дадаць яшчэ важную заўвагу] гаспадаранне некаторых скнараў, якія для хутчэйшага расплоджвання статка злучаюць на кожны год штораз адну і тую ж кабылу. А гэта для таго, каб таксама штогод мець новае жарабя, бо, пакрыўшы вясной, калі праз год з’явіцца патомства, у той жа год пасля родаў увосень зноў крыюць. Супраць такіх [гаспадароў] не трэба доўгай размовы, бо насамрэч відаць, што кабыла ад гэтага хутчэй старэе і ператвараецца ўнівеч, а да таго ж ні ў якім разе не можа прынесці дасканалае ў целе патомства; аднак жадаю выйграць гэтую сутычку пытаннем. Прашу, няхай мне пераканаўча пакажуць, паколькі нованароджанае жарабятка мусіць абавязкова ссаць сваю матку найменш да дзевяці месяцаў, не могучы паўнаякасна сілкаваць сваю субтыльную і слабую натурку адной травой ані іншым стаенным кормам, калі ўвосень да маткі зноў падпускаюць жарабца, дзе [малое] на той час гадуюць у надыходзячую суровую зіму і маразы, мусячы яго, канешне, адлучыць? Бо, несумненна, кабыла ўжо больш не дасць малака; і чым могуць дадаваць належны корм слабаму і маладзенькаму стварэнню, якое не мае дасканалых зубочкаў [і таму] не можа грызці ні сена, ні аўса, ні саломы? А яно, маючы не больш за паўгода пасля нараджэння, вымушана сохнуць і марнець ад самой тугі без маткі, не толькі каб магло прыйсці да дасканалага росту ў належным узросце. На што ведаю, чым дадуць адпор, не могучы інакш, тым, што паведамяць, [быццам] тая ж кабыла з-за любові патомства сваё цалкам не адганяе і добраахвотна не адмаўляе яму ў малочнай ежы. Але гэткія мілыя панове, мабыць, ніколі не наведвалі хлявы, [дык] няхай не спадзяюцца на свае думкі, a

ўведаюць праўду, што праз некалькі тыдняў [кабыла] ўжо не дае малака; ды што кажу праз некалькі, бо як толькі плод пачне ўтварацца ў жываце ці ажыве, у той час малако адразу павінна абараціцца да маткі, каб дадаваць жыўлення і гадавання. Таму, не могучы забяспечваць і тое [жарабя], што зачала, і тое, якое нядаўна нарадзіла, мусіць ці ім абодвум недадаваць досыць харчавання, ці даць малако, выцягваючы сама з сябе празмерна звыш сваёй натуры, што ніякім чынам не можа адбыцца без шкоды і для самой маткі, і для патомства. Бо адкуль бярэцца малако, як, дзякуючы дзівоснаму апекаванню Божаму і прыроды, абарачаецца ўнутр або вонкі, няхай медыкаў пытаюць ці чытаюць, разбіраць зараз гэта не мая справа. Няхай жа [панове] задавальняюцца тым, што церпіць сама прырода, і не спяшаюцца выбіраць гнілякі, пакуль пярвей у саломе не дазрэюць, ані болын не жадаюць замест аднаго прыгожага і добрага каня свайго статка атрымаць са шкодаю для маткі пару нікчэмных чучак. Але я і тут, і ўсюды згадваю пра добрых і пярвейшых матак, а не пра абы якіх кляч, з якімі, каб часта [атрымліваць] пад’ездкаў134, кожны можа абыходзіцца паводле свайго меркавання.

Прытым мне хочацца кароценька дадаць, каб я не прапусціў нічога і патрэбнага, і забаўнага: калі хочаш, каб у выніку тваёй працы нарадзіўся жарэбчык або кабылка, пакрывай кабылу за тры дні перад поўняй месяца, а адтуль будзеш мець жарэбчыка. [Калі ж] пакрыць яе праз тры дні пасля поўні як сцвярджаюць старажытныя грэкі, народзіцца кабылка. Але адзін neotericus™ смеў сцвярджаць перада мною за пэўную спробу, ім самім правераную, што кабыла, пакрытая на маладзік, беспамылкова прынясе жарэбчыка, а на поўню кабылку; гэта ўсё гаспадару будзе лёгка праверыць, каб ведаў, а не меркаваў. Тая апошняя [парада] і для мяне сумнеўная, але папярэдняя выпрабавана немалой колькасцю людзей і мною самім.

Напрыканцы навучу цябе яшчэ больш пэўнаму [вызначэнню]: калі ў адбыванні конь уцягвае ў сябе правы семяннік, значыць, з яго выходзіць семя, тады будзе мець нашчадка-самца; калі ж левы самку, і гэта беспамылкова, толькі патрэбная ўвага. Адзін [аўтар] таксама згадвае, пішучы, што калі завяжа каню ў час злучкі правы семяннік шнурком, народзіцца кабылка, а калі левы будзе конік, што таксама падобна да праўды136.

Яўмел137 жа вучыць, калі б якая кабыла была бясплоднай, каб пад час падпускання і злучкі давалі ёй і каню патрохі крапівы ў рот, а калі б яе праглынулі і з’елі тым лепш, трэба разумець, адбудзецца зачацце. Я сам не хачу ўсё гэта да канца пацвярджаць: спасылаючыся на аўтараў, рэшту даручаю мудраму разважанню. Ёсць і нямала іншых [поглядаў], якіх не буду выкладаць, паколькі не маюць пад сабою слушных доказаў.

Належыць улічваць таксама нябесныя сузор’і: калі месяц будзе ў Аўне, у Цяльцы, у Блізнятах і ў Раку, самы добры час падпускаць каня; але ж у Стральцы, у Казярогу, у Вадалеі і ў Рыбах наадварот, бо гэтыя ствараюць стэрылізацыю, а тыя генерацыю. Пра што шырэй [глядзі]: Гвіда Банат дэ Фарлівіо138, тракт. 2, гл. 2.

Раздзел XIX

Якія пашы трэба абіраць розным статкам і як іх гадаваць улетку і ўзімку

Для расплоджвання прыгожага статка добраму гаспадару найбольш патрэбныя праца і догляд за тым, у якіх мясцінах гадаваць як улетку, так і ўзімку, і якія здаровыя пашы, асабліва ў розныя часы года, належыць абіраць, што я быў бы рад апісаць найкарацей і найсціслей, як і ўсё іншае, але засцерагаюся гэтай прыказкі: Brevis esse laboro, obscurusІ39.Таму мушу апісваць так, каб кожны мог лёгка мяне зразумець.

Вышэй ужо згадвалася, што жарэбныя кабылы не павінны хадзіць у чарадзе з іншымі, таксама і з маладняком, каб не пашкодзіць або не страціць жарабят у жываце. Цяпер паўтараць пра гэта не хачу, адно нагадаю, як вельмі патрэбнае. Паводле слушнага парадку, жарабяты не павінны ссаць сваю матку ані хадзіць з ёю разам дольш за адзін год, пакуль кабыла зноў не зачне новы плод або, як месцамі практыкуюць, не адпачне дванаццаць месяцаў. А потым толькі даць ім за важакоў статка нейкіх старых кабыл, і няхай ходзяць самі, асобна, па найлепшых пашах аж да часу лоўлі і ўзяцця на стайню, што робіцца па-рознаму адпаведна краіне і даўнім звычаям, [зыходзячы] з разумення дазрэласці [маладых коней] у сілах. Пры гэтым спосабе [гадоўлі], калі будуць хадзіць у асобным статку, не трэба баяцца, што жарабят, яшчэ слабых

у костачках, маглі б параніць кабылы ці іншыя жвавыя коні. Таму я бы раіў, каб кожны заможны гаспадар гадаваў статак у двух ці трох месцах, недалёкіх ад сябе: у адным кабылы, ужо пакрытыя, у другім фальварку або месцы кабылы з прыплодам, якому менш за год, у трэцім маладыя адлучаныя жарабяты. Але каму гэта не падыходзіць хаця б прынамсі ў двух: асобна кабылы і асобна конікі з маладымі кабылкамі, як ужо згадвалася, бо [так] і гадоўля, і догляд за якім-колечы выпадкам хваробы будуць куды больш зручнымі. Таму што ў вялікай купе цяжка заўважыць, хто здаровы, а хто хворы, а толькі, ловячы, давялося б без патрэбы непакоіць увесь статак, ад чаго коні самі паміж сабой штурхаюцца, і жарэбныя кабылы часцяком бываюць пакалечаны.

Раздзеленаму так статку патрабуецца належная і розная паша. Для жарэбных кабыл прыгледжваюць пашу, багатую травой, з найлепшымі зёлкамі і дрэвамі, як для корму, так і для ценю і прахалоды, ды яшчэ сухія лугі, роўныя палі, не камяністыя і не пагаркаватыя мясціны, каб тамсама, пры пашах, меліся празрыстыя ручаі і крынічныя воды піць і ахаладжацца і купацца ў спякотны летні час, у чым коні і кабылы знаходзяць сваю дзіўную асалоду. 3 пільнасцю праверыць, каб на такіх месцах не раслі чамярыца, дзівасіл, цыкута, опіум140, «конскія хвосцікі»141, чарот дробны ці акруглы і іншыя атрутныя расліны, якія правакуюць выкідыш. А важней за ўсё каб [кабыл] не прымушалі цяжка працаваць, пераплываць цераз рэкі, але забяспечвалі ўсім адпаведна іх жаданню. I яшчэ ты не павінен пакідаць без увагі, каб у тых мясцінах, дзе ходзяць жарэбныя кабылы (але гэта трэба даглядзець у кожным статку), не было ваўкоў ані іншага звера, а гэта па шматлікіх прычынах. Але вось найгалоўнейшыя: першая коні ад прыроды дзіўна ненавідзяць усякага звера, ды і дробную свойскую скаціну, як козы, авечкі, свінні; другая каб ад гэтага не рабіліся палахлівымі, а адтуль [кабылы] не нарадзілі мёртвых жарабят ці вельмі пужлівых, бо, уцякаючы і пужаючыся, не гледзячы часам, куды бягуць, могуць лёгка параніцца; трэцяя Пліній Старэйшы і некалькі [іншых] аўтараў згадваюць і сцвярджаюць за праўду, што, калі жарэбныя кабылы трапляюць на воўчы след крок у крок, скідваюць плод. Па гэтых шкодных прычынах, апускаючы іншыя, належыць пільна сцерагчыся, каб не загнаць [статак] на такія месцы. Пра жарэбных няхай будзе гэтага досыць.

Але калі ўжо выжарабяцца, хай спярша каля двух месяцаў жарабяты з маткамі карыстаюцца гэтымі ж пашамі, аднак пасля таго тэрміну трэба адагнаць кабыл з малым прыплодам на пагаркаватае месца, больш цвёрдае і сухое. Бо ад гэтага прыходзяць наступныя выгады: жарабя адразу, змоладу, пачне вучыцца працаваць і набіраць моц у хрыбце і ў перадзе, узыходзячы на горкі і сыходзячы, таксама і паглядаючы з іх далёка, бывае весялейшым і можа шчадрэй удыхаць прывабны і здаровы вецер. Ды яшчэ ўмацоўвае сабе рог, трапляючы на цвёрдую зямлю, бо (хаця некаторыя недасведчаныя мяркуюць інакш) чым на цвярдзейшай зямлі ходзіць або стаіць, тым лепшы рог мае, і не трухлявы, на вільготнай жа ці пясчанай [капыт] дзіўна ссыхаецца і спадае, а якім становіцца змоладу, такім будзе і пад старасць. Ды яшчэ жарабятка мімаволі будзе вымушана падымаць ножкі паміж каменнямі і няроўнымі месцамі, а разам з тым змоладу навучацца абачлівасці і пэўнасці ў хадзе. Таксама патрэбна, каб у спякотныя часы [жарабяты] мелі сваё сховішча ад гарачыні і ад шматлікіх насякомых у лясах ці ў прыгожых кустах, што даюць цень, ля якіх трэба іх пасвіць. Ды звычайна бывае і тое, што на раўнінных і сухіх месцах насякомых менш і [яны не такія] ядавітыя, як на вілыотных, дзе, у мностве натрапіўшы на малое жарабя, якое не можа і не ўмее бараніцца, выцягваюць з яго нямала добрай крыві і даводзяць да схуднення.

Трэба не пускаць кабыл, як жарэбных, так і тых, якія ажарабіліся, [хадзіць] па барах і з пільнасцю сцерагчы іх ад паядання верасу, бо самі баравыя зёлкі паходзяць з вельмі сухой зямлі і ні на што не патрэбнай, насамрэч відаць, што ніякага добрага корму не могуць даць слабаму маладому страўніку. Ды яшчэ як верас, так і баравая трава маюць такую прыроду, што выклікаюць дыхавіцу або кашаль, а гэта таму, што, скармліваючы [ix], цяжка ўсачыць, каб разам з імі [жывёлы] не жэрлі і патрохі пяску, на якім яны растуць [і] які [нельга] вытравіць ані выгнаць з маладога страўніка, але, прыліпаючы да печані ці да лёгкіх, [ён] раз’ядае іх і псуе, адкуль прыходзяць розныя хваробы.

Вось ты ўжо ведаеш, як гадаваць жарэбных кабыл, а потым тых, што ажарабіліся, цяпер час прыступаць да таго, якая паша належыць маладым конікам і адлучаным жарабятам, што хаця іншыя мала адрозніваюць, аднак калі будуць пададзены слушныя прычыны, лёгка вырашыць, чаго лепш прытрымлівацца.

Найперш варта ведаць, што не толькі ў рэчывах, у зёлках, у дрэвах і г. д., але і ў звяроў, у скаціны, у птаства і ў насякомых трэба ўгледжваць такія тры перыяды: як кожнае стварэнне пачынаецца, як расце і як сыходзіць. Першы для зёлак і дрэў прышчэпліванне ці сеянне, як прыроднае, так і здзяйсняемае [чалавекам], а ў жывёл пачаткам бывае spermatis, гэта значыць, семя, упушчанае ў матку. Другі жыўленне ўжо ўзышоўшага элемента або належнае для ўзросту кармленне народжанай жывёлы, а гэта сярэдні. Трэці і апошні збіраць з адных насенне, з другіх плады, а дарослых жывёл, дасканалых у сіле, выкарыстоўваць адпаведна патрэбе і спосабу. Спачатку я вышэй дастаткова паказаў, якім чынам трэба абыходзіцца пры злучцы і зачацці. Пра другі цяпер была размова як прыплоду, што з’явіўся на свет, дадаваць жыўлення. Прыступаю да трэцяга: як ужо атрыманага [каня] мусіш своечасова гадаваць, навучаючы так, каб ты мог ад яго дачакацца такіх уцехі і плоду, якіх пажадаеш.

А паколькі ты прагнеш, каб конь у наступныя гады мог зносіць усякія працы, голад, нястачу, трэба прывучаць яго да гэтага адразу, адняўшы ад маткі, як і малое дзіця аддаюць у школу, каб з часам пачало засвойваць для будучых гадоў навуку, сціпласць, манеры. Бо quod semel testa capit, in veterata sapit'n.

Таму абірай жарабятам на другі і трэці год такія пашы, дзе яны будуць у парў прывучацца да наступных прац, гэта значыць, каб амаль заўсёды хадзілі па няроўных мясцінах цвёрдых або гарыстых, трохі скалістых, каб і жыўленне цяжэй здабывалі. Аднак жа разумею, каб не паміралі з голаду, але мелі з дастаткам не залішняй травы, толькі слушна на гадаванне. Таксама [каб] і да вадаёмаў ці крыніц даводзілася ім далёка пераходзіць штодня, каб гэтым злёгку ўцягваліся ў працу і прызвычайваліся цярпліва зносіць смагу, бо ў вялікай раскошы кожная істота псуецца, а ва ўмеранай працы і старанні ўсё ўмацоўваецца. A што найпярвейшае каб ім часта перамянялі пашу, пераганяючы раз на добрую, часам і на дрэнную, каб былі здольныя прабываць аднолькава ў раскошы і ў нястачы. Зусім не зашкодзіць і загадаць перапраўляць іх у спякотны час праз рэкі або нейкія вадаёмы, ды і наогул патрэбна напотым, зусім як разумнага чалавека прывучаюць у дзіцячых і маладых гадах да розных спраў, раскошы і беднасці, так і жывёлы каб былі ўмела прывучаны да ўсялякага цярпення.

Часам загадваць страляць у статку з рушніц, часам трубіць, часам у бубен біць, хаця б здалёк, каб [гэта] не выклікала ў іх страху, а наадварот, калі прыслухаюцца, потым самі будуць з ахвотай імкнуцца на гэтыя [гукі]. Пасля чаго наступіць тое, што дзякуючы такому выхаванню стануць такімі бестурботнымі і смелымі, як іншыя коні ў добра сталых гадах не знаходзяцца. Тут ужо досыць пра тое, як іх гадаваць улетку і на якіх пашах.

Зімой жа якім звычаем, хаця прыстойных гаспадароў вучыць гэтаму не трэба, аднак нешта кароценька нагадаю. Вельмі пільна належыць берагчы маладых жарабят ад пераахаладжэння, і не так ад знешняга, як ад унутранага, якое ж паходзіць ад таго, што з’ядаюць начную траву ўжо з інеем. Таму, калі настаюць першыя замаразкі, нельга выганяць [жарабят] на поле, аж пакуль сонца не пачне прыграваць, бо змерзлая трава псуе страваванне, і страўнік зацвердзявае. Наконт хлявоў, якія павінны быць упарадкаваныя і ціхія, разумею тое ж, што і наконт розных пашаў, каб як улетку паасобку пасвілі статкі, таксама ўзімку зачынялі кожны асобна.

Зімовы корм вядомы кожнаму: добрае сена, да яго пшанічная, ячменная салома, гэтая найздаравейшая, ды і з ярыной не найгоршая. У Італіі найбольш ужываюць сцярно пшанічнага або ячменнага пакосу, і гэты корм лічаць найбольш карысным, бо вельмі схіляюцца ad temperiemw. Найлепшае гадаванне патрабуецца жарэбным кабылам, а хто можа, няхай дадае ім да сена аўса, зачыняючы ў цяпле ды і прыкрываючы, што ўсё пішу не для дурнога, а для мудрага. А хто мае дастатак, у таго і статак.

Акрамя таго, іншы статак, дзе бываюць багатыя травы, асабліва паміж прыгожымі і ўрадлівымі дубравамі, можна вольна пускаць хадзіць і зімою ў дні ціхія, але не ветраныя, якая перамена паветра ніколькі не завадзіць здароўю, аднак, пры гэтым звычаі, каб на кожную ноч яго заганялі ў хлеў. Бо інакш ад моцнага холаду і змерзлага корму [жарабяты і кабылы] маглі б худзець або ўпадаць у нейкія невылечныя хваробы, [ад якіх] вельмі пакутаваў бы і плод у жываце.

Я ведаю іншае: што ў Італіі, Гішпаніі, у Турцыі, у Аравіі, у Персіі, у Грэцыі статкі ходзяць у палях заўсёды, зімою і летам, бо там ніколі, у параўнанні з нашымі краямі, не бывае зімы, таму могуць выгодна раскашаваць. Але тут у нас сапраўды патрэбна з пільнасцю аберагаць [ix] ад ветру і моцнага марозу, бо як будзе маладая каняшка раз ці два моцна прыхвачана холадам, дарэмна больш чакаць ад яе належнай пры-

гажосці, а ўсохне амаль як малады парастак. Таму не дзіва, што [іншаземцы] перасягаюць нас велічынёю і вартасцю статкаў, паколькі маюць значна спакайнейшае паветра і гарачэйшае сонца, бо коні там, не інакш як лясны звер, пасвяцца на волі, карыстаюцца ўсялякай раскошай. Хаця мы ўсяго гэтага мець не можам, аднак Est quodam prodire tenus, si non datur ultraw, прыкладаючы як мага лепшай стараннасці адпаведна магчымасці і краіне.

Раздзел XX

Як распазнаць конскі ўзрост

Паколькі ўжо вышэй, пішучы вельмі часта пра конскую прыгажосць, пра натуру, пра гадоўлю статкаў і пра ўчынкі, належныя для гэтага, [я] згадваў пра сталага і старога каня, не менш патрэбным здаецца прыпомніць: хто па чым па знешнасці, вартасці і постаці можа пазнаць, стары конь ці малады. Дый акрамя таго, заўсёды па-рознаму трэба абыходзіцца са старым і з маладым як у працы, у навучанні, так і ў гадоўлі, і ў лячэнні, што можа вызначыцца дваякім чынам. Мы пазнаём гады [каня], па-першае, па зубах, бо са зменай гадоў адны [зубы] выпадаюць, а іншыя на гэтых месцах вырастаюць; па-другое па іншых прыкметах, якія будуць названы ніжэй.

У такім разе, пра зубы належыць ведаць, што ў старажытных [вучоных] былі пра іх розныя меркаванні, якія ўсе тут прыводзіць мала патрэбы, аднак жа некалькіх з пярвейшых не абміну. Арыстоцель піша, што конь у трыццаць месяцаў скідае чатыры пярэдніх сярэдніх зуба: два ўнізе і два ўверсе; потым, калі споўніцца чатыры гады, другія чатыры [зуба] побач з тымі, таксама два ўнізе і два ўверсе; напрыканцы апошнія чатыры мяняюцца такім жа чынам у пяць гадоў. Але калі [каню] ўжо споўніцца пяць гадоў і шэсць месяцаў, больш ніводзін зуб не выпадае. Пліній сцвярджае тое ж: што ў трыццаць месяцаў змяняюцца пярэднія чатыры [зуба], у чатыры гады другія чатыры, у пяць апошнія чатыры, але пра гэтыя апошнія думае, што не вырастаюць аж да пачатку шостага года, а ў сем гадоў [конь] ужо мае ўсе зубы выраўнаваныя. Варо145 піша пра пярэднія сярэднія [зубы] тое ж, а пра другія чатыры што [конь] скідае іх на пачатку чацвёртага года, у той час, калі пачынаюць рэзацца бакавыя зубы, названыя лаціністамі collumelarii; апошнія чатыры, побач з гэтымі другімі, таксама на пачатку пятага года, так што ўсе пачынаюць выраўноўвацца на шосты год, а на сёмы [конь] ужо мае ўсе зубы роўныя, пасля чаго пазнаць па іх гады болып нельга.

Collumelarii dentes, якія мы называем ікламі146 і тыя, згодна яўнаму заўсёднаму назіранню, рэжуцца па-рознаму, бо ў адных коней на пачатку чацвёртага года, у другіх у канцы таго ж года, у іншых аж у пяць гадоў. А на маю думку, гэта абумоўлена не чым іншым, толькі раннім або познім нараджэннем жарабят, асабліва якія нараджаюцца ў добрыя часы, ці inter aequinoctium vernum et solstitium aestivumu\ бо гэтых я заву i раннімі, i народжанымі ў добры час; якія ж inter solstitium et aequinoctium hibernale'^ тых называю познімі i народжанымі ў кепскі час, пра што таксама і вышэй прыгадвалася.

Тады ўжо далей, гадоў з сямі або васьмі, па адных зубах пазнаць [узрост] не можам: хаця сточванне як іклаў, так і іншых зубоў, калі добра прыглядзецца, паказвае розніцу ў веку, аднак жа па іх нельга ведаць пэўнага года, толькі штосьці прыблізна, а чым бліжэй да старасці, тым больш жаўцеюць; пасля восьмага года, жадаючы вызначыць узрост, мусім звяртацца ўжо да іншых прыкмет. Бо ў дванаццаць гадоў пасярэдзіне зубоў зноў намячаецца нейкая незвычайная чарната, якая бывае не ў самай сярэдзіне, як змоладу накшталт ямак, але па ўсім зубе наверсе, нібы нейкая спарахнеласць.

Самі вочы не менш відавочна выражаюць весялосць або смутак, па якіх вызначаюцца маладыя ці старыя гады; таксама [паказваюць на доўгі конскі век] больш ці менш глыбокія ямкі над вачыма, нахіленая галава і атлусцелая шыя, млявы ход, прывалакванне ног, капыты, якія разрасліся і няроўныя, як у казла, пераменлівасць шэрсці, абвіслая скура, асабліва на шчаках, выпадзенне грывы і хваста, таксама і сівыя валасы каля вачэй і па целе, асабліва ў коней з цёмнай шэрсцю, і, нарэшце, зморшчаны лоб.

Усе гэтыя [прыкметы] і багата іншых знакі састарэлага веку, па якіх можаш лёгенька зразумець калі не сапраўды наяўныя гады, то прынамсі схіл гадоў і непрыдатнасць да працы.

Хаця стары пісьменнік Вегецый149 вучыць дакладна вызначаць узрост у сыходзячых гадах наступным чынам. Калі хтосьці, пільна прыглядаючыся, будзе лічыць зморшчыны верхняй губы, якія ідуць уніз, ад таго месца, дзе аброць прышпілена ля муштуковага вушка, колькі зморшчын там знойдзе, столькі гадоў мусіць

ГІПІКА, АЛЬБО КНІГА ПРА КОНЕЙ

прысудзіць каню; але і гэта часам памылкова. Другі [спосаб] гандляры глядзяць [на] такія ж зморшчыны пад хвастом на самай рэпіцы, а іншыя адцягваюць, узяўшы, скуру на шчаках ці на плячах: калі яна хутка адыйдзе, конь малады, а калі не хутка стары. Аднак найпэўнейшым знакам можа быць такое нацягванне і адпусканне скуры наверсе галавы паміж вушэй, на самым чубе, і на шчаках. Калі, выцягнутая, лёгка адыходзіць, Арыстоцель і Камерарый сцвярджаюць, што гэта прыкмета смеласці, моцы і маладосці.

Так па зубах і па вышэйпамянёных прыкметах зможаш лёгка пазнаць конскі век і гады, бо пра гэта ўжо досыць і занадта. Але найпэўней заўсёды ведае той, у каго ў гаспадарцы [конь] нарадзіўся ці быў зачаты.

Раздзел XXI

Пра варту каля статка

Калі б хто, сабраўшы найбольш грошай і скарбаў, не меў для іх бяспечнага сховішча або варты, псуючы і добрае кепскім становішчам, хутка б іх страціў. Таксама ж найлепшы сабраны статак не можа доўга існаваць без добрай асцярожнасці і абачлівасці ў гадоўлі. Наконт чаго, паколькі я наглядзеўся на шмат нядбалых людзей, адных з-за сквапнасці, другіх, верагодна, па недасведчанасці, мне хочацца папярэдзіць абодва гэтыя тыпы.

Ахова статка і пільнасць патрэбныя па чатырох найважнейшых прычынах. Адна каб памятаць, з якім канём якую кабылу злучалі, якога коніка ці кабылку і якой масці [яна] нарадзіла, бо, некалькі разоў заўважыўшы гэтыя суадносіны, потым лёгка зразумееш, якога каня злучаць з якой кабылай. Другая каб хтосьці чужы, або і дамачадзец не падмяніў ці не падкінуў жарабят (што ўмеюць, і адмыслова, некаторыя лічаныя людзі), каб [папярэдзіць] крадзёж і ўберагчы коней ад ваўкоў і розных звяроў. Трэцяя каб ведаць і памятаць пра перагоны статка на розныя пашы ў розныя вышэйпамянёныя часы. Чацвёртая каб своечасова паклапаціцца аб лячэнні розных выпадковых хвароб, якія здараюцца, асабліва ў вялікім статку; каб той [конь], які захварэў, [не заразіў] сваёй хваробай здаровага, а буянства здаровага не стала б для хворага прычынай якога-небудзь горшага выпадку ці калецтва.

Таму для ўсяго гэтага патрабуецца двайная пільнасць: найперш для самой толькі аховы ад звера і крадзяжоў мусіш абіраць адпаведна велічыні статка заўсёды па некалькі вартаўнікоў-халопаў, дужых, здаровых, смелых і цвярозых, іх жа не перамяняць гадаваць штотыдзень іншых [коней], бо сменны вартаўнік бывае як няпільным, так і ненадзейным, думаючы хутчэй пра хатнія абароты і патрэбы, чым пра тое, да чаго [ён] прыстаўлены толькі часова. Але наёмнік, прызначаны толькі на гэтае самае, які не мае дому, раллі, ніякай зямлі, канешне, будзе даглядаць статак уважлівей і вярней, баючыся кары або чакаючы пасля сваёй паслугі болыпай узнагароды, не маючы займальнай думкі пра штосьці іншае.

Потым таксама па іншых прычынах: каму самому за іншымі заняткамі не хапае столькі часу, каб выяўляць хваробы і згаданыя выпадкі, даводзіцца прызначыць такога заслужанага вернага слугу, які любіць коней, чулага, працавітага, пільнага і разумнага, даўшы яму забеспячэнне або харчаванне паблізу твайго статка. Ды яшчэ [ён] павінен умець чытаць і пісаць, мець ва ўсім уладу над статкам і над вартаўнікамі без адзінай перашкоды ад іншых асоб. А яго абавязак між іншымі павінен быць і такі, [каб] гэтую кніжку, мною напісаную, якую пан яму купіць, часта перагортваў, з памяццю і з розумам чытаючы пра гадоўлю кабыл, кабылак, маладняку, пра папас на розных пашах, пра лячэнне, і засвойваў і выконваў усё, што-колечы перадана ў ёй карыснага, ці калі яму ў гэтай справе будзе пададзена нейкая іншая навука, ва ўсім дагаджаў распараджэнням і волі свайго пана. Бо найлепш служыць той слуга, які ні ў чым не парушае панскую волю. Штодня [ён] павінен прыязджаць да статка і аглядаць яго, калі будзе хадзіць у полі, таксама і ўзімку [коней], загнаных у аборы ці стайні; а што-колечы заўважыць шкоднага для кабыл ці жарабят, каб устараніў гэта без адзінага прамаруджвання, не чакаючы пагаршэння, бо з малой іскаркі часта вырастае вялікае полымя.

Раздзел XXII Пралягчанне

Як ёсць вялікая розніца ў конскіх складах, так няменшая і ў вартасцях, якія прырода-маці ўлівае болып у аднаго, чым у другога, [і таму] не ўсіх [коней] стварае прыдатнымі да лепшай справы іншых

прызначае для вазоў, для паспешлівых падмацаванняў, для нізкіх прац і работ, дагаджаючы розным людскім патрэбам. 3-за чаго не менш ужывальны і найбольш звычайны ў паўночных краінах спосаб рэзання некаторых коней, якія не надта вартыя заўсёднага догляду год за годам на стайні і кармлення аўсом ці адборным ячменем.

Таксама і з-за таго, што супраць імклівых непрыяцеляў для ўсякіх ваенных сутычак і спешных спраў рыцары звыклі выкарыстоўваць часцей валахаў, чым дрыкгантаў150, мне здалося [патрэбным] тут нешта пра гэта расказаць.

Найлепшы і найпэўны час рэзання жарабцоў надыходзіць на трэці або найдалей на чацвёрты год, у траўні ці ў верасні на сыходзе месяца, калі ва ўсіх членах [каня], якія дасканала зрасліся, ужо пачынаюць панаваць і перамагаць магутнасць і моц. Апярэдзіць іх [конь] ніколі не дасягне сваёй уласнай існасці ў росце, у таўшчыні і ў сілах, а спазніўшыся з клопатам, наўрад ці зможам потым зрабіць гэта смела і бяспечна, [атрымаецца] з падрывам [конскага] здароўя і з большым болем.

У нас ёсць звычайны спосаб лягчання, вядомы ўсім гандлярам коньмі, кавалям і канавалам; але які найбольш бяспечны не ўсім. Для ўжо падужэлага жарабца трэба мець, паводле даўняга звычаю, выкапаны тут жа ў зямлі равок, у які ўсунуць каня хрыбтом, каб, павернуты дагары ўсімі чатырма нагамі, меў менш магчымасці кідацца і брыкацца; трымаць жа яго з абодвух бакоў, засланіўшы чым-небудзь вочы, каб менш пужаўся.

Выцягнуўшы ззаду семеннікі, рабі так. Найперш абодва семеннікі вазьмі ў лубкі, каб выступілі пры самай скуры, потым нажом, тут жа распаленым на вуглях, перарэж разам уздоўж немалым разрэзам, каб таксама і семеннікі зачапіла. А як толькі сам семяннік выскачыць, бо так заўсёды бывае, выцягні трохі пад ім жылы, на якіх павіс, завей якой-колечы грубай ніткай або лепш чырвоным някручаным ядвабам некалькі разоў у кола, моцна завяжы вузлом і тым жа нажом перарэж іх паміж семенніком і вузлом, так, каб семяннік застаўся ў руцэ, а жылы з гэтым вузлом ускочылі назад. Адразу ж залей і прыпякі рану казловым тлушчам напалам з яловай смалой ці з растопленым шкіпінарам, толькі цёпла сагрэтым на лыжцы. А тое ж потым зрабі і з другім семенніком, выконваючы ўсё як мага хутчэй, каб конь доўга не змагаўся ані высіляўся і каб кроў менш выцякала з раны.

Потым паставіць жарабца на гадзінку ў цёмным, ціхім і сухім месцы, каб мінуў ягоны боль, які, несумненна, мусіць быць вялікім. Загадаць павадзіць яго па раллі і рабіць гэта штодня, пакуль рана трохі не загоіцца, каб ад зямнога пылу яна магла хутчэй запячыся і заструпянець; засцерагацца мух і намакання ў вадзе. А [каня з] напалову загоенай [ранай] можаш смела пусціць у траву на добрую пашу, не чапаючы яго, аж пакуль добра не выхадзіцца і не ачуняе. Прытрымліваючыся гэтага спосабу ў апісаны час, будзеш мець валаха, вельмі хутка і бяспечна вылечанага без адзінай апаскі.

РаздзелХХПІ

Пра клеймаванне

У самым канцы мне здалося неабходным не ўмаўчаць і пра гэта, паколькі розныя народы маюць розныя прычыны і звычаі клеймавання коней. Адны ставяць клеймы на сківіцах, а гэтага звычаю трымаюцца найбольш у Італіі. Другія на шыі, што падабалася і імператару Максіміліяну151, бо так загадаў клеймаваць дзянэтаў свайго статка: накшталт шпоркі на шыі. Іншыя жа ставяць клеймы на сцёгнах: або на правым, што італьянцы робяць і цяпер, або на левым а гэта звычайна пераймаюць у нашых краях. Некаторыя кляймуюць і на лапатках, але, на маю думку, гэта вельмі псуе каня, ды і скура там найтанчэйшая, і мяса найдалікатнейшае. Арабы, туркі, татары кляймуюць вельмі рэдка, толькі паляць ля голені, па грудзях і па баках гарачым жалезам, але гэта робяць хутчэй для здароўя, чым для знакаў, бо ўпэўненыя, што з сухажылляў выцягваецца шмат шкодных вадкасцей. Ды нават і італьянцы прыпальваюць ногі некаторым коням змоладу, лічачы, што на такога [каня] радзей можа напасці цяжкая кульгавасць.

Тыя, што кляймуюць на самых сківіцах, даводзяць, што конь прыгажэйшы і прывабнейшы, калі ўвесь гладкі і чысты і нідзе не мае выпаленага знаку. I яшчэ, кляймуючы, не трэба яго валіць, і можна гэта зручна зрабіць, толькі прывязаўшы моцнымі павадамі галаву. Ды гэтае кляймо можа закрыцца аброццю,

а, зрэшты, хто схоча даведацца, з якога статка [конь], лёгка ўбачыць знак і там. Таксама ж сцвярджаюць, што зручна ставіць кляймо на шыі, бо там у каня скура найтаўсцейшая і адчувае найменшы боль, і лягчэй прыціснуць [кляймо] без перакульвання [каня].

[Людзі] ж, якія ставяць [знак] на сцёгнах, мяркуюць сабе тое, што кляймуюць каня ветліва, каб [усе] бачылі і ведалі, з якога і чыйго статка: таму [кляймо] трэба ставіць там, дзе ў каня найбольш бачна і зручна; ды яшчэ паколькі на сцёгнах жыл найменш, а мясістасці досыць, такое клеймаванне найменш шкодзіць каню і адбываецца без вялікай прыкрасці.

Аднак больш раяць ставіць [кляймо] на правым сцягне, да якога меркавання я далучаюся, бо конь, можа, [будзе] менш памятаць гэтае прыпальванне, але калі на левым, з таго боку, з якога найчасцей падыходзяць для пасадкі, вывадкі і для чысткі каня, тады, хаця яму загоіцца, трэба засцерагацца, каб конь, успамінаючы той апёк, не супраціўляўся доступу да сябе.

Таму, паколькі кожны [робіць], як яму падабаецца ў некаторых, і на сваю думку [знаходзіць для гэтага] важныя прычыны, я пакідаю кожнага пры ягоным меркаванні. Бо гэта не вельмі важна, дзе менавіта ставіць кляймо і ці заўсёды трэба яго ставіць, я лічу [яго] не занадта патрэбным знакам, але толькі звычайным каб ведалі, з якой краіны і з якога статка конь выйшаў родам.

Больш важным здаецца мне тое, ці валіць каня пры клеймаванні, ці вязаць што яму здаравей і менш шкодна для цела, і ў якім узросце давядзецца яго клеймаваць.

Час клеймавання [надыходзіць] тады, калі цела пачне фарміравацца як у сцёгнах, так і ўсюды, што адбываецца на другі год. Але іншыя не ставяць [кляйма] аж да часу ўзяцця на стайню, калі конь ужо сапраўды дасканала аформіцца ва ўсіх членах. Чаго я ганіць, шчыра кажучы, не смею, гутарка ідзе толькі пра тое, каб перад узяццем на стайню не быў без кляйма падменены або ўкрадзены са статка.

Валіць [каня], кляймуючы, вельмі небяспечна, бо малады, кідаючыся і супраціўляючыся, як дзікі, можа ці пашкодзіць нейкі член, ці надарваць жылу, а прынамсі, надрэжа ногі, вырываючы з путаў, што самае шкоднае для сухажылляў.

Стоячы, «неспакойная маладосць» таксама не дасць да сябе падступіць, ды і вырвацца [каню] лёгка, як толькі адчуе гарачыню жалеза. Аднак жа калі клеймаваць стоячы, тады трэба так: завяжы каню мяккі пастронак адным канцом вакол шыі, а другі, перакінуўшы цераз карак, зацягні пад путавым суставам нагі, супрацьлеглай той, на якую жадаеш ставіць кляймо, так, як звычайна робяць для звальвання, і прывяжы да чаго-небудзь або моцна трымай у руцэ, каб конь мусіў стаяць не на іншай назе, але на той самай, якую будзеш клеймаваць, і, закрыўшы яму вочы, роўна прыцісні добра распаленае кляймо, аж каб скура прыпалілася, а перш чым адпусціць вяроўку, намаж прыпаленую рану як мага хутчэй, пакуль месца яшчэ цёплае, аліўкавым алеем, растопленым з воскам, потым папусці і адвяжы [каня], агладжваючы наколькі можаш ласкава.

Нядрэнна робяць і тыя, якія кляймуюць у «лісіцы»152, як гэта называюць кавалі, дзе куюць упартых коней, бо жарабец не можа кідацца і, несумненна, вымушаны стаяць спакайней. А гэтым ужо зараз скончыцца і мой першы трактат; жадаю сабе верна, каб для іншых меў больш здольныя пяро і розум.

1 Заіл (лац. Zoilum') прыдзірлівы, нядобразычлівы крытык. Мом (лац. Momus) бог кпінаў.

2 Па пытанні аб светабудове (лац.) (Тут і далей падрадковыя пераклады з лацінскай мовы Ю.Седзінінай).

3 Ён кажа, неабходна вызначыць пачатак, які рухае ўсім гэтым: вышэйшае Існае (лац.).

4 Усякі пачатак цяжкі (лац.).

5 Нават асвечаны Гамэр памыляецца (лац.).

6 Курсыр (польск. kursyr, kursor, kurser) добры, шпаркі верхавы або экіпажны конь.

7 Дзянэт (польск. dzianet ад італ. gianetto) скакун, прыгожы конь; часцей так называлі іспанскіх ды неапалітанскіх верхавых коней.

8 Васіліск казачная пачвара з целам пеўня, хвастом змяі і каронай на галаве, забівала адным сваім позіркам.

9 Машталер (польск. masztaler) панскі конюх, страмянны.

10 «Н чн лн ты дасн коню снлу, нлн облецешн во рзанне шню его. Н чн зженешь нх яко кобылькн, слава бо ноздрей его гроза, землю копытомь копаеть радуяся, смеле протнвь збройных ндеть. Загоняеть страхь, н ннже уступуеть от меча. На немь позвнннть туль, блнстатнся будеть копне н іднть. Дыша н регча попереть землю, н ннже бонтся егда звучнть гукь. Егда же услышнть трубу веселнтся, здалека чюеть бой, напомннанне воеводь н крык войска» [Біблія Скарыны, кн. Іова 39:19-39:25], 11 Вергілій Марон Публій (70-19 гг. да н. э.) рымскі паэт.

12 Энеіда, кніга V (Тут і далей вершаваныя пераклады Андрэя Хадановіча).

13 Фесалія гістарычная вобласць на ўсходзе Грэцыі, галоўным чынам на тэрыторыі Фесалійскай раўніны плошчай

13,9 тыс. км2, з захаду абмежаваная горным хрыбтом Пінда, з усходу гарамі Осы, а з поўначы горнай градой з вяршыняй Алімп.

14 «Георгікі» дыдактычная паэма Вергілія, якая апавядае пра сельскую гаспадарку, напісана ў 37-30 гг. да н. э.

15 Мінерва рымскае імя Афіны, багіні мудрасці.

16 Кастар і Палукс (Дыяскуры) у грэчаскай міфалогіі блізняты, чые імёны сінонім неразлучных сяброў. Удзельнікі многіх гераічных спраў, у т. л. паходу арганаўтаў. Былі перанесены Зеўсам на неба (задыякальнае сузор’е Блізнят). Кастар славіўся як утаймавальнік коней, ніхто не мог зраўнавацца з ім ва ўменні кіраваць коньмі. (Каментарый перакладчыка

і Ю. Седзінінай).

17 Белерафонт (Bellerofont) унук Сізіфа, сын Глаўка Карынфскага, пераможца Хімеры.

18 Хімера у старажытнагрэчаскай міфалогіі пачвара з агнядышнай ільвінай пашчай, хвастом дракона і казіным тулавам.

19 Лікія у старажытнасці краіна на поўдні Малой Азіі.

20 Гімера халкіда-дарыйская калонія на поўначы Сіцыліі. Заснавана ў VII ст. да н. э. 3 Гімерай звязана перамога Гелона над карфагенянамі ў 480 г. да н. э., у выніку якой заходнія грэкі атрымалі незалежнасць ад Карфагена.

21 Калабрыя паўднёвая частка Апенінскага паўвострава.

22 Фаларыд (Фаларыс) тыран Акраганта (сучас. Агрыгента, Сіцылія) у VI ст. (565-549 гг.) да н. э., вядомы сваёй жорсткасцю.

23 Стэсіхор (Stesichorus, 632-556 гг. да н. э.) грэчаскі паэт, знакаміты лірык, жыў у Гімеры. Апавядаюць, што сваёй байкай пра каня і аленя ён папярэдзіў суграмадзян наконт славалюбных задум тырана Фаларыда (Каментарый Ю.Седзінінай).

24 Ора (Гор) і Тыфон першыя абагаўлёныя егіпецкія цары (Каментарый А. Жлуткі).

25 Пенебон магчыма, Пенэй, галоўная рака Фесаліі (Каментарый Ю.Седзінінай).

26 Пелетроній (лац. Pelethronium) лясістая даліна на гары Пеліён у Фесаліі. Лапіфы (лац. Lapithes) міфічнае ваяўнічае горнае племя.

27 Георгікі, кніга III (Каментарый Ю. Седзінінай).

28 Скіфія землі на поўнач ад Чорнага мора.

29 Фесалійскія коні пераважна сівой масці, ростам 130-135 см у карку. У IV-Vctct. да н. э. лічыліся лепшымі. 3 Фесаліі паходзіў знакаміты конь Аляксандра Македонскага Буцэфал. Фесалійцы ездзілі конна з дзяцінства і славіліся ў антычным свеце як спрытныя кавалерысты.

30 Бізальты (лац. Bisaltae) жыхары вобласці Бізальтыя (македонска-фрыгійская вобласць паміж Халкідыкай і Стрымонам). Гелоны (лац. Gelonae) племя, якое жыло на берагах Барысфена (Дняпра) (Каментарый Ю.Седзінінай).

31 Радопа ланцуг гор у Фракіі, паміж Гебрам і Нестам (Каментарый Ю.Седзінінай).

32 Геты фракійскае племя на берагах Дуная (Каментарый Ю. Седзінінай).

33 Гэтыя чатыры першаэлементы Дарагастайскі выдзяляе следам за Арыстоцелем.

34 Да кахання (лац.).

35 Пліній (Старэйіпы) Гай П. Секунд (23 (24?) 79 гг. да н. э.), знакаміты сваёй шматбаковай вучонасцю рымскі пісьменнік. Захаваўся адзіны ягоны твор «Натуральная гісторыя» ў 37 кнігах.

36 Каленямі Дарагастайскі называе запясцевыя суставы пярэдніх ног каня.

37 Альберт Вялікі Альбёрт фон Ббльштадт (паміж 1193 і 1206-1280 гг.) нямецкі філосаф, багаслоў, манах-дамініканец.

Выслаўляўся эрудыцыяй, напісаў шэраг прыродазнаўчых тракгатаў. Атрымаў ад Каталіцкай Царквы тытул «doctor universalis».

38 Фердынанд... -Фердынанд II Арагонскі (1452-1516 гг.), кароль Арагона, Сіцыліі, Кастыліі, Неапалітанскага каралеўства (Фердынанд III) з 1504 г. Фактычна першы кароль аб’яднанай Іспаніі.

39 Ферара правінцыя і горад у Паўночнай Італіі.

40 Верагодна, маецца на ўвазе Альфонс д’Эстэ, князь Ферарскі (1509-1572 гг.), стаў кардыналам пад імем Іпаліт д’Эстэ.

41 Банонія лацінская назва горада Балонні.

42 Пепулу італьянскі арыстакратычны род, які даў шмат знакамітасцей. Найбольш вядомыя: правіцелі Балонні Рамэа Пепулу (памёр у 1348 г.), Жан і Жак Пепулу (суверэны Балонні ў 1348-1350 гг.).

43 Мантуанскі ад Мантуя, правінцыя ў Італіі.

44 In alto (італ.) у вышыню. Маюцца на ўвазе «школьныя скачкі'»: капрыёль, курбет, крупада, балатада, лансада. Цяпер гэтыя і іншыя элементы, традыцыйныя для выездкі эпохі барока, практыкуе Іспанская вышэйшая школа коннай язды ў Вене і ў Ліпіцы (Славенія).

45 Кары конь (польск. kary) чорны з бляскам, ільсняны. Вараны (польск. wrony) чорны матавы. Аднак Мар’ян Чапскі піша, што «прыметнік «кары» часта ўжываўся для абазначэння варанога каня, але турэцкага паходжання». «Historya powszechna konia». t. II, Poznan, 1874. s. 134.

46 3 прычыны дастатковай натуральнай палкасці (лац.).

47 Люцый Юній Мадэрат Калюмела (Columella) ураджэнец Кадзіса (Іспанія), найбольш вучоны аграном антычнасці.

Да 42 г. н. э. склаў працу «De re rustica».

48 Юлеп (польск. Julep) умацавальная аптэкарская мікстура, празрыстая, прыемная на колер і смак. Яе гатавалі, змешваючы настойкі, сіропы і сокі.

49 Злучэнні (лац.). Вучэнне пра чатыры вадкасці арганізма Дарагастайскі запазычвае ў Гіпакрата і Галена.

Чатыры тэмпераменты, пра якія ідзе гаворка ў наступным абзацы, упершыню вылучаны Галенам.

50 Цісавы конь (старабел., польск. cisawy) руды.

51 Марцэл найбольш верагодна, Марцэл Палінгеній Стэлят (Marcellus Palingenius Stellatus, сапраўднае імя П’ер-Анжэ Манзолі), новалацінскі паэт. Жыў у XVI ст. Нарадзіўся ў Стэлятэ (Паўночная Італія). У 1537 г. у Бале выйшла ягоная кніга вершаў «Задыяк жыцця» (Каментарый А. Жлуткі).

52 У сучаснай польскай мове «kasztan» азначае рудую масць.

53 Пляснівая масць светла-гнядая, накраплёная белым.

54 Прыпалоўлены (ад «паловы») конь з сівізной ці жаўцізной на храпе, нагах, у паху на гнядым фоне.

55 Lavato (італ.) вымыты.

56 Rabicano (ісп.) белахвосты.

57 Кавалькацыі (з італ.) выезды.

58 Напрыклад, рэзка ўзмахваць хвастом падчас выездкі

59 Пальцат (польск. palcat) 1) кій для практыкаванняў у фехтаванні; 2) дубінка; у верхавой яздзе сродак кіравання канём і пакарання, аналагічны сучаснаму стэку.

60 Candidos (лац.) беласнежны.

61 «У грэчку» конь з маленькімі чорнымі ці рудымі плямамі на белым (шэрым) фоне.

62 Драпяты — конь сівы ў рудыя і чорныя крапінкі, як драфа.

63 Шпакаваты шэры з сівізной.

64 Jovius верагодна, нейкі прадстаўнік французскага шляхецкага роду Жавёз.

65 Foro novo магчыма, Vorum novum, Неапаль (Даслоўны пераклад на лацінскую мову з грэчаскай:

Nea лоЛіз «новы горад») Грэчаская калонія, у 326 г. да н. э. падпаў пад уладу Рыма (Каментарый Ю. Седзінінай).

66 Рушніца (старабел., польск. rusznica) стрэльба, пішчаль малая.

67 Каранат залатая манета, тое ж, што крона або скуда.

68 Глінясты (старабел., польск. gliniasty) масць колеру гліны.

69 Паловы конь светла-жоўтага, «саламянага» колеру з белымі грывай і хвастом.

70 Ваўкаватыя (польск. wilczate) падобныя масцю да ваўка: буравата-шэрыя, з жоўтымі падпалінамі.

71 Тарантаваты (старабел., польск. tarantowaty, tarantowy) конь з дробнымі («леапардавымі») плямамі чорнага, рудога ці карычневага колеру на асноўным белым фоне.

72 Ubero (італ.) дэраш (плямісты, пярэсты).

73 Слаяраваты (польск. slojorowaty) — рознакаляровы, пярэсты.

74 3-за слізістай вадкасці, якая запаўняе канцы (лац.).

75 Пярэстыя авечкі Якава гл. Біблію, «Быццё», 30: 25—40.

76 Argelio (ісп. argel) конь, які мае белую метку на правай назе.

77 Zaino (італ.) аднакаляровы, без адзінай меткі; гняды.

78 «...над косткай...» косткай на назе ў каня Дарагастайскі называе скакальны сустаў.

19 Ад крайняй спёкі (лац.).

80 У крайнюю сцюжу (лац.).

81 Камерарый Іаахім (Camerarius, 1500-1574 гг.) выдатны нямецкі навуковец, прафесар у Нюрнбергу, Цюбінгене і Лейпцыгу. Пакінуў некалькі адметных прац па філалогіі, палітычнай і царкоўнай гісторыі.

82 Кардан Джыралама (Cardanus Hieronimus, 1501-1576 гг.) італьянскі ўрач, матэматык і філосаф.

83 «Пра вытанчанасць» (лац.).

84 Fanix фенікс, міфічная птушка; тут у значэнні: унікум, адзіны ў сваім родзе.

85 Вероніс не высветлена. Магчыма, рымскі навуковец Вераній (Veranius, Verannius) часоў заняпаду Рэспублікі ці праўлення Актавіяна Аўгуста. Ягоныя творы не захаваліся.

86 ...косцю... верагодна, тут маецца на ўвазе хрыбет.

87 «Георгікі», кніга III. У лацінскай мове ўстойлівы выраз «саламянае полымя» імгненная ўспышка (Каментарый Ю. Седзінінай).

88 Шпік тут: костны мозг.

89 «Сланечнік» гл. кн. IV, раздз. VII.

90 Ахват гл. кн. IV, раздз. XVII.

91 Вусач гл. кн. IV, раздз. XX.

92 Маецца на ўвазе камень у нырках ці ў мачавым пузыры.

93 Насаты гл. кн. IV, раздз. XI.

94 Грызон Неапалітанскі (Grisonus Neapolitanus) Федэрыка Грызо (Грызонэ), заснавальнік знакамітай Неапалітанскай школы коннай язды. У 1550 ці 1555 г. напісаў кнігу «Правілы коннай язды». У ёй даволі моцна адчуваецца спадчына рыцарскай эпохі. Грызонэ першым загаварыў пра неабходнасць камбінаванага ўздзеяння на каня повадам, шпорамі і шэнкелямі. Ён працаваў з жарабцамі неапалітанскай пароды пераважна на вольтах і ў колах. Галоўным алюрам лічыў рысь. Прыхільнік жорсткіх прыёмаў навучання коней. Уплыў Грызонэ на К. М. Дарагастайскага адчуваецца ў Кнізе III «Гіпікі».

95 Quinta essentia (лац.) пятая існасць, у антычнай і сярэднявечнай філасофіі «эфір», найтанчэйшы элемент, існасць усіх рэчаў.

96 Гален (каля 130 200) старажытнарымскі ўрач, увёў у медыцыну эксперыменты на жывёлах.

97 Арнальдо дэ Вілянова Арнольд з Віляновы (1235-1313 гг.), іспанскі ўрач, алхімік, аўтар «Салернскага кодэксу здароўя».

98 Пра спадчынныя хваробы (лац.).

99 Фернэлій Жан Фернэль (1497-1558 гг.), французскі матэматык, астраном і ўрач.

100 Пра патаемныя прычыны рэчаў (лац.).

101 Дзетароднае семя (лац.).

102 He цалкам пранікае ў парастак (лац.).

103 па сваёй сутнасці жыццёвую сілу нараджэння (лац.).

104 Халоднае, пустое семя (лац.).

105 He хапае каранёвай вільгаці і жыццёвага духу (лац.).

106 Тулій верагодна, маецца на ўвазе Марк Тулій Цыцэрон (106-43 гг. да н. э.) родам з Арпіна, рымскі прамоўца, юрыст, пісьменнік і палітык.

107 Апўлія вобласць у Паўднёвай Італіі.

108 Абруцца самая паўночная частка Неапалітанскага каралеўства.

109 Барскае княства знаходзілася ў Неапалітанскім каралеўстве (Абруццы), цэнтр горад Бары, порт Адрыятычнага мора.

110 Бяздзейнасць спараджае заганы (лац.).

111 Папружніца наружная грудная ці «шпорная» вена, лац. vena torasica externa.

112 Семя ліпкае і цэласнае (лац.).

113 Прэсны мёд сыры, непрыгатаваны, неачышчаны, у сотах ці патацы.

114 Гарнец мера каля 1 кг (л).

115 Sanguis draconis (лац.) «цмокава кроў», смала драконавага дрэва (Dracanea draco) з роду драцэн. Выцякаючы, на паветры чырванее.

116 Кавяцан (польск. kawecan ад італ. cavezza) від аброці са строгім капсулем, на якім рабіліся дадатковыя кольцы для павадоў ці лонжы.

117 Сажань мера даўжыні ў 6 ступней ці калі чалавек выцягне як мага далей абедзве рукі.

118 Даслоўна: «Без Цэрэры і Вакха Венера робіцца халоднай». Лацінская прыказка, якая прыводзіцца ў камедыі Тэрэнцыя «Еўнух». Цэрэра рымская багіня ўрадлівасці. Вакх бог віна і вінаробства (Каментарый Ю. Седзінінай).

119 Герадот (паміж 490 і 480 каля 425 г. да н. э.) старажытнагрэчаскі гісторык, празваны «бацькам гісторыі». Даў першае сістэматычнае апісанне жыцця і побыту скіфаў.

120 Абсырт (Absyrlus yiApsyrtus). Нарадзіўся ў Прусіі або Нікамедыі (сталіцы старажытнай Віфініі); служыў у войску імператара Канстанціна. Напісаў кнігу «Гіпіятрыя, альбо Ветэрынарная медыцына», з якой засталіся даволі вялікія фрагменты ў зборніку «Ветэрынарная медыцына ў 2-х тамах» (на грэчаскай мове, Базель, 1577 г.). He перавыдаваўся.

121 Тэаменест, Тэомнест (Theomenestus, Theomnestus) адзін з грэчаскіх аўтараў, якія пісалі аб ветэрынарнай практыцы. Верагодна, жыў у IV-V стст. да н. э. Ніводная яго праца не захавалася, але некаторыя фрагменты былі знойдзены ў зборы дапаможнікаў па ветэрынарыі і ўпершыню апублікаваны на лаціне Джонам Руэліем у 1530 г. у Парыжы, пасля на грэчаскай мове Сымонам Грынаэусам у 1537 г. у Базелі. Тэокл (грэч. Theocles) не высветлена.

122 Ala mandra (італ.) статкам, табуном.

123 Уяўленне стварае магчымасць (мары ажыццяўляюцца), (лац.).

124 Вюртэмберг нямецкае графства з сяр. XIII ст.; з 1495 г. герцагства.

125 Алені корань гарычнік алені (лац. Peucedanum cervarid).

126 Wecherus Жан-Жак Векер (1528-1582 гг.), медык, прафесар дыялекгыкі (з 1557 г.). Нарадзіўся ў Бале, у сям’і Грызонаў. У 1566 г. атрымаў званне першага ўрача г. Кольмара. Дарагастайскі згадвае тут яго кнігу «De secretis libri XVII ex variis austoribus collecti, etc.» (Каментарый A. Жлуткі).

127 Валах вылегчаны конь.

128 Па сутнасці і ўнутранай прыродзе цела (лац.).

129 Формай і вобразам, а па-другое, больш ці менш адрозніваецца па моцы (лац.).

130 Гіерокл (Hierocles) грэчаскі філосаф школы неаплатонікаў, жыў у Александрыі ў сярэдзіне V ст. н. э. Яму прыпісваюць працу «Эканоміка», магчыма, яна з’яўляецца часткай ягонага «Трактата аб справядлівасці, павазе да бацькоў, суграмадзянаў».

131 Анатолій (Anatolius) філосаф школы перыпатэтыкаў з Александрыі, найбольшай вядомасці дасягнуў да 270 г. да н. э. Склаў шмат прац другія 10 кніг «Інстытута арыфметыкі» і інш.

132 Пелагоній (Pelagonius) старажытнарымскі пісьменнік, аўтар сачынення пра ветэрынарнае ўмельства «Ars veterinarian ў 2-й палове IV ст. н. э., складзенага з лістоў да знатных сяброў пра конскія хваробы з рэцэптамі. Карыстаўся пры гэтым працамі грэчаскіх пісьменнікаў і лацініста Калюмела.

133 Ад веснавога раўнадзенства да зімовага сонцастаяння (лац.).

134 Пад’ездак (польск. podjezdek) нізкарослы конь.

135 Neotericus (грэч.) неафіт, навічок, сучаснік.

136 Гален дае аналагічную параду ў дачыненні да чалавечых дзяцей.

137 Яўмел грэчаскі паэт са знатнага карынфскага роду Вакхіядаў, жыў у VIII ст. да н. э.

138 Гвіда Банат (Банацці) дэ Фарлівіо (жыў прыкладна ў XIII ст.) адзін з самых значных аўтараў прац па астралогіі італьянскага сярэднявечча. Захаваліся яго «10 трактатаў па астраноміі» Tractatus decim de Astronomia альбо Liber Astronomicus (Каментарый A. Жлуткі).

139 Я стараюся быць сціслым, але раблюся незразумелым (лац.).

140 Опіум маецца на ўвазе опіумны мак.

141 «Конскі хвосцік» (польск. konski ogonek) хвошч (лац. Equiseturri)

142 У гаршку доўга захоўваецца пах таго, што аднойчы было ўкладзена туды (лац.).

143 Да ўмеранасці (лац.).

144 [трэба] рухацца да чаго-колечы, калі не даецца звыш (лац.).

145 Варо (Марк Тэрэнцый, 116-27 гг. да н. э.) рымскі вучоны-энцыклапедыст, аўтар поўнага трактата аб агрыкультуры «De re rustica» на лацінскай мове. Экстраардынарны навукоўца не толькі для Рыма, але і для свайго часу.

146 Паколькі конь расліннаедная жывёла, іклаў ён не мае. Сучаснікі аўтара называлі ікламі ў жарабцоў сіметрычныя карэнныя зубы на ніжняй і верхняй сківіцах.

147 Паміж веснавым раўнадзенствам і летнім сонцастаяннем (лац.).

148 Паміж сонцастаяннем і зімовым раўнадзенствам (лац.).

149 Вегецый ( Vegetius) Рэнат Флавій (кан. IV ст.) старажытнарымскі пісьменнік. Важнейшыя з яго сачыненняў: «Аб ваеннай справе» ў пяці кнігах, «Кароткае выкладанне ваеннай справы», каля 400 г. Таксама аўтар рукапісу «Ветэрынарнае майстэрства, альбо Муламедыцына».

150 Дрыкгант (старабел., польск. drygant) жарабец, стаеннік.

151 Максіміліян I (1459-1519) з дынастыі Габсбургаў аўстрыйскі эрцгерцаг, імператар Св. Рымскай імперыі з 1493 г.

152 «Лісіца» станок для фіксацыі буйной жывёлы.

КНІГАДРУГАЯ

Раздзел 1

Прадмова

абыць і ўтрымаць набытае дзве аднолькава цяжкія справы, мушу пагадзіцца ў гэтым з інШ В-Л шымі. Але цяжэй, як мне здаецца, утрымліваць набытае ў руках і добра выкарыстоўваць, чым Д набыць нанава. Бо ў адным выпадку не толькі розум [дзейнічае, але] і само шчасце здараецца ▼ шмат і часта, у другім [жа] шчасце заўсёды павінна саступаць розуму. Бо ва ўжо набытых рэчах фартуна не магла б змяніць сваю няўстойлівую прыроду, а ўслед розуму заўсёды ідуць дастатак і трываласць.

Гэтаксама ўтаймаваць, абучыць і выкарыстаць дзікую з нараджэння, упартую і дужую скаціну здаецца цяжэйшай справаю, чым распладзіць або здабыць яе, бо жарабцоў бывае шмат, але добрых коней мала, таму кожны жарабец з-за наступнай працы з ім, клопату і навучання [мае] значна меншую цану, чым выезджаны конь. Вось жа, у гэтай другой кнізе [неабходна] прыступіць да таго, як ужо народжанага і сталага жарабца ўтаймаваць і навучыць, і як выездзіць і абярнуць людзям на карысць. Прымі ж, ласкавы чытач, гэтую працу прыхільна; у тваёй волі дадаць [да яе], скараціць і паправіць.

Раздзел II

У якімузросце браць жарабца са статка

У розных краінах прынята лавіць жарабца са статка ў розны час, а гэта не з іншай якой прычыны, як таму, што ў адных краях і сонца гарачэйшае, і травы багацейшыя, і паша лепшая; а другія [краіны] горшыя, і зімы [там] даўжэйшыя за лета. Таму і жарабец вырастае і прыходзіць да сваёй прыроднай існасці хутчэй у адным краі, чым у другім. Як толькі прыйдзе да яе, самы час браць яго на стайню, пакуль занадта не знаровіўся; аднак жа заўсёды бывае болып пэўна лавіць жарабцоў пазней, чым раней. Бо хоць гэтак цяжэй іх прыручаць, але менш шкодна пры аб’езджванні: занадта маладому лёгка адціснуць храсткі, пасля пашкоджвання якіх конь ніколі не зможа мець ні цудоўнага ходу, ні ўпэўненага пераду. Вось жа, дзе хто гадуе статак, няхай сочыць і за небам, і за пашай, і кіруецца звычаем, які варты навукі.

Усё ж не зашкодзіць ведаць і тое, якія звычаі [вядуцца] ў іншых мясцінах. У Турцыі, як мне вядома, у год, адразу пасля адлучэння ад маткі, жарабя гадуюць большай часткай на стайні, песцяць, чысцяць і прыручаюць, берагуць ад марозу і ад спёкі. Татары тыя на сваіх бахматаў', мабыць, сядаюць аж у пяць гадоў. У Апуліі і ва ўсім Неапалітанскім каралеўстве ловяць [жарабца] ў трыццаць месяцаў, а перш чым пачнуць ездзіць на ім, яшчэ тры [месяцы] гадуюць на стайні. Жарабца з Мантуанскіх статкаў звычайна сядлаюць, калі [яму] споўніцца трэці год. Немцы на фрызе2 пачынаюць рысіць у тры гады. Персы аж на пяты і шосты год, тлумачачы гэта тым, што [калі] каня даўжэй трымаць [на волі], [ён робіцца] дужэйшым і больш здатным да прац і нягод.

У нашых краях таксама існуюць розныя звычаі, і знаходзіцца шалёны пахолак3, які на трохгадовым жарэбчыку гарцы па бруку строіць. Але на маю думку, у нас пачынаць ездзіць на кані ў чатыры гады якраз самы час і мера. Бо ў гэтым узросце і ікол пачынае рэзацца, і ўсе члены зрастаюцца, пасля зацвярдзення якіх [конь] можа паступова, з вельмі малой працай, хутка прывучыцца да гнуткасці і пакоры, каб з болыпымі гадамі стацца здольным да большай працы. А самы час лоўлі тры дні перад поўняй у сакавіку або ад першай чвэрці да поўні, [жарабца] трэба асочваць заўсёды надвячоркам, каб ён з поўным чэравам мог даўжэй вытрываць без ежы і ўначы стаяць спакайней. Аднак да ўзросту трох гадоў [трэба] вельмі пільнаваць, каб жарабя ані чысцілі, ані рукамі да яго не датыкаліся, бо [ад гэтаго яно] робіцца і слабейшым, і маларослым.

КНІГА ДРУГАЯ

Раздзел ІП

Якім чынам зручней лавіць жарабцаў статку

Вышэй ужо ўпаміналася, што жарабят-пярэзімкаў, адцзеленых ад сваіх матак, належыць пасвіць асобна, не ў апошнюю чаргу таму, што кабылы ў пагоні за імі не будуць турбавацца і пазбегнуць небяспекі пакалечыцца або скінуць плод, і [жарэбчыкаў] лавіць будзе зручней. Дык вось, ловячы жарэбчыкаў, трэба сцерагчыся трох здарэнняў: каб не параніцца чалавеку, каб не параніць самога жарэбчыка, а да таго ж каб абодва бакі не перапрацаваліся. Пазбегнуць ранення коней і лішняй працы лёгка тым, хто, маючы невялікі статачак, прывучыць яго заўсёды [нанач] заходзіць у хлеў і тым самым амаль напалову прыручыць; аднак жа і ім нялёгка бывае засцерагчыся, каб не параніць людзей, бо ў цесным месцы, дзе разам і коні, і людзі, шкадлівай клячы лёгка штурхнуць або затаптаць чалавека. А тым, хто звык гадаваць свае статкі і зімою, і летам у палях, аніяк не пазбегнуць гэтай патройнай небяспекі без [адмысловага] спосабу і ўмення. I паколькі ўменне патрэбна і тым, і гэтым, падкажу зараз найлягчэйшы спосаб [адлову], які не патрабуе ніякіх вялікіх выдаткаў.

Спачатку ў такім месцы, куды звычайна прыганяюць статак і дзе ён звык [адчуваць сябе] бяспечна, загадаць сплесці з галля два моцныя платы, быццам нейкі калідор, настолькі прасторны, каб у ім маглі лёгка размінуцца толькі 3 кані, а ўздоўж на 5 ці 6 сажняў4. 3 абодвух бакоў на канцах гэтага калідора загадаць абгарадзіць такім жа плотам пляцы, якіх патрабуе велічыня статка, каб яму было прасторна хадзіць і нават бегаць, і каб абодва пляцы мелі вароты заганяць і выганяць [коней]. У сярэдзіне гэтых пляцаў або загародак загадаць укапаць на сажань у зямлю моцны высокі дубовы пень. Ля канцоў калідора, з абодвух бакоў, парабіць дзіркі ў слупах для засоўвання моцных жардзін, каб ты па сваёй волі мог затрымліваць частку статка ці на адной, ці на другой пляцоўцы, ці таксама і паміж аплоткамі, калі спатрэбіцца, і зачыніць там пажаданага жарабца. Зрабіўшы так, загадаць засунуць аплоткі з абодвух бакоў жардзінамі, увагнаць увесь статак, з якога боку здарыцца зручней, вельмі паціху, без вялікага прымусу, і там даць яму спакой на некалькі гадзін, аж пакуль не прызвычаіцца і не пачуе сябе ў бяспецы, укінуўшы да [коней] трохі травы або сена.

Потым трэба мець напагатове два сіла, вырабленых з моцнай мяккай вяроўкі, а не з драцяной, або, калі можна падрыхтаваць, з валосся, якія звычайна ўжываюць італьянцы, кожнае даўжынёй прынамсі дзесяць сажняў, каб з імі каля тых аплоткаў з абодвух бакоў сталі на некалькі вышэй, чым будуць самі платы, умелыя халопы, якія былі б прызвычаеныя накідваць сілы на конскую шыю ці надзяваць нейкую [пятлю на] палцы.

Тады ўжо, так усё прыстасаваўшы, загадаць адчыніць аплоткі і паціху пераганяць праз іх коней з адной пляцоўкі да другой. А калі ў аплоткі ўвойдзе гэты [конь], якога трэба злавіць, няхай [халоп], які будзе бліжэй да яго, накіне яму сіло на шыю і так тое сіло з доўгай вяроўкай пусціць. Калі [конь] выбежыць з аплоткаў на прастору, загадаць адразу зачыніць іх жардзінамі, увайсці на тую пляцоўку двум дужым [халопам], узяцца за вяроўку ад сіла і абкруціць яе добра вакол слупа, а тады зноў адчыніць аплоткі, каб статак перабег назад, потым зачыніць.

Гэты [конь], злоўлены, застаўшыся ў адзіноце, будзе так доўга круціцца і кідацца, аж пакуль не зморыцца і, задыхаючыся, не ўпадзе, а тады [трэба] яшчэ лепей звязаць [яму], прыпаўшы, ногі, галаву, і надзець на галаву аброць з моцнага суровага рамяня з доўгімі пастронкамі, накшталт вяровачнага кавяцана, і, так яго закілзаўшы, моцна ўзяць з абодвух бакоў за гэтыя доўгія пастронкі (як мядзведзя вяжуць для цкавання), давесці да стайні, падрыхтаванай для жарабцоў, і моцна прывязаць або ціхутка прывесці побач з нейкім спакойным канём, бо не кожны ж бывае аднолькава шалёны. I такім чынам, адлавіўшы аднаго, можаш лавіць і другога, колькі іх будзе патрэбна. Хаця трэба злавіць кожнага жарабца, аднак жа і ў статку можна заўважыць, у якога лепшыя прыкметы і магчымасці, а гэта затым, каб лепшыя [коні] былі выкарыстаны для хатняй патрэбы, горшыя ж на продаж.

У першай кнізе [ты] маеш акрэсленыя знакі добрага каня, памятаючы пра якія, [зможаш] настолькі, наколькі будзе магчыма, прыгледзецца да [жарабца, які] бегае вольна, і прымяніць іх. Калі жарабец вырываецца ўперад ад іншых, бясстрашна ўзбягае на масты, рады пераскокваць ірвы, платы, ржэ, ахвотна бегае і пабуджае да гульні іншых, падняўшы ўверх галаву і хвост, свішча ноздрамі і з’яўляецца асцярож-

ГІПІКА, АЛЬБО КНІГА ПРА КОНЕЙ

ным, а менавіта які парываецца ў шаленстве наперад, аднак потым супакойваецца на момант раней за іншых, можа быць вялікая надзея на вартасць кожнага такога. Шмат хто лічыць за лепшы яшчэ і той знак, калі жарабец, пабываўшы ў ваўка ў пашчы, вырваўся. Яны мяркуюць, што ў воўчым зубе змяшчаюцца нейкія моц і смеласць, што можа быць, бо калі некаторыя жывёлы маюць у роце і моцныя, і розныя атруты, можа быць і тое, што воўчы зуб прыдае каню нейкай цвёрдасці; аднак жа [я] думаю, [гаспадары] схільныя абіраць такога жарабца, паколькі дзякуючы сваёй мужнасці вырваўся і ўцёк з пашчы вялікага непрыяцеля, бо гэта значыць у ім і вялікую сілу, і жвавасць, а адсюль кожны такі конь бывае потым і больш асцярожным, і чулым.

Раздзел IV

Злавіўшы [жарабца], як гадаваць на стайні, прыручаць і чым карміць

У стайні, пабудаванай для жарабцоў, патрэбны моцныя і прасторныя загародкі, устаўленыя паміж двума слупамі; прывязваць кожнага не каля ясляў, як выезджаных коней, але да слупоў, бо [інакш] і яслі, і ясельная агароджа былі б невядома дзе. Паміж двух жарабцоў павінен стаяць які-небудзь прыручаны конь, каб машталеру быў латвейшы доступ да [злоўленага жарабца], а да таго ж, каб, гледзячы на спакойнага, сам [навічок] пераймаў ад яго пакорнасць (паколькі і бязмоўныя звяры заўсёды маюць няхай не розум, як людзі, але кемлівасць), бо і ежу, і піццё шалёнаму лягчэй падаваць хаця б здалёк, маючы доступ побач з другім, рахманым канём.

Потым, найбольшае майстэрства прыручэння жарабца належыць добраму, стараннаму, чуламу і цярпліваму машталеру, які павінен думаць так, быццам не каня, але дзіця песціць. Патрэбна тады, каб падыходзіў да яго заўсёды лёгенька і ціхутка, пагладжваў, не крыўдзячы анічым, не чысціў яго скрабніцай, каб спачатку добра звык да суконкі, не крычаў на яго, не торгаў і, паміж іншым, ніколі не біў, абыходзячыся вельмі далікатна. I льва, і ўсякага дзікага звера спярша лягчэй уціхамірыць ласкаю, бо дужэйшая істота не звыкла дазваляць слабейшай перамагаць адразу гвалтам, але ж хітрасць і час утаймоўваюць кожнага, як успамінае Авідый:

Tempore lenta pati frena docentur equT.

Затым, прыручаючы, калі адкрыецца подступ чым далей, тым смялейшы, чысціць яго трэба адразу тупой скрабніцай, выціраць галаву суконкай з халоднай вадой, а не з цёплай, але грыву з цёплай, бо ад цёплай [вады] валасы растуць і грубеюць, а ад халоднай бываюць танчэйшымі. Да вады яго спярша вадзіць заўсёды побач з канём, аднак больш бяспечна, калі шалёнейшага [жарабца] пешы [будзе] трымаць за повад з другога боку пры конным.

У корм сцерагчыся даваць жарабцам адразу голы авёс, бо ад яго пухнуць ногі, але можна шчодра падсыпаць сечку яравую ці пшанічную, пакуль не пачнуць на іх працаваць. Італьянцы звычайна кормяць пшанічным вотруб’ем да некалькіх тыдняў, зусім не прымешваючы сечкі, бо [яна], змяшаная з вотруб’ем, плодзіць у жываце чарвей. Але калі [конь] пачне ўцягвацца ў працу, ужо і авёс не зашкодзіць, бо залішнія вадкасці, якія ў маладых [маюцца] ў вялікай колькасці, потым часткова выйдуць, часткова [ix] знішчыць і разгоніць сама ўмераная праца.

Найбольш цяжка бывае прызвычаіць [каня] да кавання, але і з гэтым прадбачлівы машталер так прымірыць [яго], калі будзе спачатку падчас чысткі абціраць [яму] ногі і вучыць падымаць [ix], а потым часам пры хадзьбе можа ўдараць дзеравяшкай або і скрабніцай у [капытны] рог то па адной, то па другой назе накшталт кавання; а напрыканцы, зрэдку падымаючы ногі, выскрабаць капыты, так аж пакуль да канца не прыручыць і не супакоіць. Калі прыйдзецца першы раз яго каваць, вось найвялікіпая хітрасць, каб ні гвалтам быў прымушаны ані аглушаны, каб яму спярша хаця б пару цвікоў атрымалася ўвесці ў падкову хаця б не для язды, але для прывыкання, якое напачатку прыходзіць заўсёды з цяжкасцю. Калі б быў занадта ўпарты для кавання і непаслухмяны, знойдзеш для гэтага ніжэйапісаны спосаб ці [трэба] замкнуць яго ў «лісіцу».

Раздзел V

Як паступова аб’язджаць [жарабца] і прывучаць рознымі спосабамі да [верхавой] язды і да воза

Вялікую неразумнасць паказваюць тыя, што хочуць і зняволіць жарабца вялікім гвалтам, і ўтаймоўваюць такім жа чынам, пасля чаго ці неўзабаве зробяць яго кульгавым, ці заторгаюць яму натуру, бо ж чым смялейшы і кемлівейшы конь, тым больш мужна супраціўляецца гвалту, а супраціўляючыся, умацоўваецца з сіламі сваімі [і можа] пры гэтым што-небудзь пашкодзіць: нагу вывернуць, жылы надарваць або таксама, што часта бывае, нутро парушыць.

У такім разе, дастаткова хутка аб’ездзіць [каня] той, хто, абыходзячыся лагодна, па добрай волі прывядзе [яго] да таго, што дазволіць асядлаць або паціху ў пастронках [воз] пацягне.

Маючы жаданне адразу змоладу прывучыць жарабца да воза, дазваляю наша звычайнае ўтаймаванне: каб яго вадзілі рыссю пры другім кані, прывязаўшы яму нейкую ўмераную калодку, але такую, якая б за ім не ляскатала і не страшыла жарабца; зрабіўшы гэта некалькі разоў, потым толькі вадзіць яго памалу па полі, дзе нанава ўзарана, пакуль не ўціхамірыцца, а як пойдзе спакойна, адвесці да стайні, пачысціць і кожны раз прылашчыць. Такім чынам ужо добра супакоенага, вучыць яго хадзіць у нейкім возе, адразу ў руках, заўсёды трымаючы за моцны повад, і зусім не насцёбваць, бо так мусіць хадзіць спакайней, чым на лейцах ці на шорцы, і затрымаць яго лягчэй, і так прывучанага можаш паварочваць, дзе спатрэбіцца. Аднак каня для верхавой язды, асабліва галоўнага, шумнага, смелага, прыйдзецца ўтаймоўваць зусім іншым чынам і з немалой працай, і з большай цярплівасцю. Бо як ёсць розніца паміж тым, які воз цягне, і тым, які свайго пана здаровым носіць, так [трэба] больш уважліва з ім абыходзіцца, каб не прыбавілася шкоднай заганы ці нейкай упартасці, бо набытую змоладу і ўпадабаную ўпартасць потым цяжка выкараніць.

Перш за ўсё ўжо прыручанага на стайні [жарабца] трэба прывучаць насіць сядло, якое павінна быць саламяным, без страмён і без усялякіх спражак, каб яго нішто не калола, адразу падпінаючы вельмі патроху, потым мацней, пакуль [папруга] паціху не прыйдзе да сваёй мяжы. He ўкладваць у рот ніякіх цугляў ані муштука, але [надзець] кавяцан або ўвесь зроблены з моцных вяровак, або з жалезным ланцужком на носе, у залежнасці ад таго, якім шалёным ці паслухмяным будзе суб’ект. 3 такім кавяцанам, асядланага, вывеўшы са стайні, аддаць яго абачліваму, цярпліваму і дужаму пахолку, які возьме яго ў повад, прывязаўшы, але не гвалтам, за левы бок кавяцана да седлавой лукі і будзе вадзіць спачатку ўздоўж бітых дарог крокам, часам і рыссю; потым, уехаўшы з ім на свежаўзрыхленую глыбокую раллю, не цярністую ані скалістую, або ў пясчанае месца, [прымусіць] бегаць і паварочваць на правы і на левы бок спорнай рыссю вельмі шырокім колам, [і] так пакуль [жарабец], у меру папрацаваўшы і спацеўшы, не пойдзе спакойна побач з канём, што трэба рабіць тры дні. На чацвёрты з такім крыху стомленым [жарабцом] вярнуцца да стайні, а там яго мусіць чакаць яздок, без шпор і пальцата, маючы ў руках траву ці нейкія пахучыя зёлкі, і прыведзенаму [каню] даць [ix] раз і другі, гладзячы па шыі або дзе [той] дазволіць. Там жа адразу [ездаку] старацца паціху сесці на яго, папляскаўшы рукою па сядле, павярнуўшы [жарабца] бокам да якой-небудзь прыступкі, каб можна было зручней і сесці, і злезці, не робячы непрыемна каню. Калі даў сесці адразу ніколькі не ездзіць, толькі пасядзеўшы трохі і пагладзіўшы, злезці, і зноў, другі і трэці раз, усесціся без адзінага крыку ці непрыемнасці, бо кожны пачатак непрыемны. Калі [жарабец] не даў на сябе сесці ў пачатку адкласці на іншы час [і], кожны раз больш парысіўшы яго побач з канём, прыводзіць да таго, каб добраахвотна дазволіў сесці і даў на сабе спакойна ездзіць, чаго лёгка дасягне непаспешлівы і вельмі цярплівы людскі розум. П’яніцы, вар’яту, лбу нецярпліваму не толькі выхоўваць, але ледзьве глядзець на фартуннае і маладое жарабя можна дазволіць. Праўда, здаецца цяжкім, што прыйдзецца доўга і цярпліва зносіць конскае шаленства і маладую бурлівасць, але, памятаючы, што ён жа будзе верна і доўга насіць тваю асобу, лепш даць яго прывесці да гэтага разумнаму чалавеку. Sat cito, si sat bene даўняя прыказка («Дастаткова хутка, калі дастаткова добра»).

ГІПІКА, АЛЬБО КНІГА ПРА КОНЕЙ

Раздзел VI

Пра кавяцан i пра бардэлю6

Як прыгадвалася вышэй, кавяцан і саламянае сядло, якое кавалькаторы7 завуць бардэляй, дзве прылады, вельмі патрэбныя для язды і станаўлення маладых коней. Бардэля ёсць сядло без адзінага дрэва і жалеза, зробленае з адной толькі пераплеценай саломы, абшытае грубым суровым палатном або мяккай замшай, з адной папругай, зацягнутай на версе сядла праз сядзенне, без страмён, падперся і ножан. Яго ўжываюць толькі менавіта для маладых жарабцоў па дзвюх прычынах. Першая каб не пашкоджваліся і не адціскаліся маладыя храсткі, не прызвычаеныя зносіць ніякага цяжару, бо змоладу раз надарваныя плечы і спіна ствараюць потым небяспечны і дробны ход. Другая каб мяккі хрыбет, адчуваючы на сабе мяккую, лёгкую і не націскаючую рэч, мог цярплівей зносіць вершніка, бо звычайнае сядло ні ў якой меры не можа быць такім, каб дзе-колечы не турбавала ці не ўціскала. Але бардэлю прыйдзецца ўжываць толькі да той пары, пакуль хрыбет не прызвычаіцца да цяжару і конь не пачне ўваходзіць у добрую рысь, потым для болыпай працы і прывучвання можна класці звычайнае сядло, добра агледжанае і высланае.

Звычайны кавяцан вельмі патрэбны не толькі для станаўлення маладых, але і для старых коней, і бываюць розныя кавяцаны: ёсць адны чыста з вяроўкі для маладых коней, другія з рамяня, але і да тых, і да гэтых, адпаведна ўпартасці або паслухмянасці каня, зразумеўшы ягоную натуру, дадаюць разнастайныя ланцужкі на нос для ўрэгулявання нашэння галавы, утаймавання конскай бурлівасці і адвучвання ад непаслухмянасці, ці то прыроджанай, ці то набытай, без якога [кавяцану] кавалькатор, быццам матэматык без квадрату або геаметр без цыркуля і компаса, нічога не можа пачаць у сваёй навуцы, 3 яго дапамогай у каня адпрацоўваецца рот, [конь] навучаецца пакоры і паслушэнству, збірае ўсё цела, [набывае навыкі] прыгожай хады і разнастайных бегаў, а напрыканцы кавяцан з’яўляецца сапраўдным утаймавальнікам і рэгулятарам: адводзячы ад дрэннага, вучыць патрэбнаму без біцця і без адзінай вялікай крыўды. Кавалькаторы і далей умела ўжываюць яго адпаведна патрэбам, калі навучаюць коней рознаму бегу.

Раздзел VII

Пра стайню, праўмовы і пра парадаку ёй

Ужо мы жарабца са статка злавілі, прывялі да стайні і пачалі на ім ездзіць; але якой павінна быць стайня, які ў ёй лад пра тое ўпамінанне не рабілася. Значыць, мусім цяпер прыступіць да патрэбнай рэчы, бо і ад злоўленых з вялікай працай рыб мала [карысці], калі [для ix] не будзе ўпарадкаванай сажалкі.

Стайня названая ад стаяння конскага, бо іншыя жывёлы часцей ляжаць, чым стаяць; правільна, каб у ёй была не абора, але хутчэй камора для ўтрымання такой патрэбнай і кемлівай і найлепшай скаціны ў добрым здароўі, у весялосці і ў добрым настроі, што забяспечваюць не толькі піццё, ежа, але і спакойнае пражыванне. Пра найпярвейшую ўмову якога вытанчаны даследчык Ксенафонт8, аматар усіх прыгожых рэчаў, які пажадаў мець шчыт аргаліцкі9, зброю артыцкую10, шолам вытанчанай беатыйскай11 работы і эпідаўрыйскага'2 каня, піша ў «Ніррісо & Hipparcho» у кнігах, прызначаных военачальнікам, шляхетным людзям і конскім майстрам: «Хачу мець стайню, збудаваную як мага бліжэй да панскага вока, каб часта наведваць і аглядаць коней». Падобна да яго і Арыстоцель у «Эканоміцы» згадвае аднаго перса, у якога спыталі, ад чаго б конь найбольш таўсцеў, і ён адказаў, што ад гаспадарскага вока. Што і Плутарх у «Мараліях» упамінае як выслоўе істотнае і праўдзівае. Але і ў нашай Літоўскай краіне адзін заможны зямянін падобна адказваў вялікаму сенатару, што зацікавіўся, дзякуючы якому кіраванню [той] меў заўсёды такіх выгадаваных коней. [Зямянін адказаў:] камень, маўляў, маю, ад якога коні таўсцеюць. Калі [сенатар] зноў аб тым запытаўся, не зразумеўшы, [зямянін] увёў яго ў стайню і паказаў камень, укапаны пасярэдзіне, на якім [сам] часцяком сядзеў, калі яго коням раздавалі корм і пакуль [яны] выядалі.

Таму патрэбна, каб стайня для коней, прынамсі лепшых, якія здароўе пана свайго на сваім хрыбце песцяць, была збудавана заўсёды паблізу ад палаца або жылля, каб і пан не ленаваўся часцей да яе прыходзіць, і машталеры былі стараннейшымі, радзей адыходзячы з-за часцейшага нагляду за імі. Такія стайні існуюць амаль паўсюль у цяперашняга непераможнага імператара Рудольфа13, які дзіўна любіць коней. Таксама трэба абіраць для стайні месца, дзе паветра было б добрае, вольнае, а не спёртае ад смуродаў,

зямля сухая, не вільготная, вада паблізу празрыстая, цякучая, а не балотная; [стайня каб была] мураваная або з добра зафугаванага дрэва, надзейна ўмацаваная зверху і дахам, і насцілам для [засцярогі ад] вятроў, холаду і розных непагод.

Унутранасць, аднак, не менш залежыць ад добрага вырашэння, якое павінна быць наступным. Найперш раю кожнаму, каб прывучылі коней стаяць як мага спакайней, для чаго лічу найбольш зручнымі перагародкі паміж моцнымі слупамі, прывешаныя на пастронках, бо ні конь каня не ўдарыць са злосці, ні сам [ты] ў такіх перагародках ніякім чынам не апынешся заціснутым. Ды яшчэ калі надзець на яго адну лейцу, кожны будзе вымушаны стаяць спакойна, асабліва пры неаслабнай пільнасці верных машталераў, якія адразу, як конь ударыць іншага або завішчыць, калі раз і дзесяты агрэюць клячу ў гэты момант, якраз калі буяніць, пальцатам і прыкрыкнуць, і найшалёнейшага каня прывядуць да такой паслухмянасці, што потым [ён] будзе спакойна стаяць і без перагародак, хаця б і ў чыстым полі.

Ганю і справядліва магу ганіць, што ў Англіі венгерскіх коней распінаюць, як дзікіх мядзведзяў, на лейцах і развязках, якія больш псуюць, распускаюць коней, чым вучаць ціхмянасці. Бо насамрэч з-за гэтага пастаяннага вязання ног здараюцца частыя пухліны і кульгавасці, гэта кожны, хто любіць праўду, выпрабуе, сочачы, і пацвердзіць. Але найбольшая [пакута] што кляча не можа ў іх ні пакласціся, ні зручна павярнуцца, толькі як той халоп у калодзе, так няшчасная жывёлінка ў такіх путах вымушана марнець. Таму калі [конь] пасля бывае выведзены з гэтай няволі, дык танцуе, скача [так], што ні машталер не можа яго ўтрымаць, ні пан сесці [на яго] без сораму перад людзьмі. Іншых недалікатнасцей, якія адсюль паходзяць, не згадваю, каб дарэмна не працягваць: мудры і назіральны эксперыментам дойдзе, а шалёнаму і ўпартаму мозгу ўсе rationes™ на свеце нічым не дапамогуць.

Мая прапанова такая (каню будзе падабацца): каб верхавых коней ставілі ў перагародках, якія я ўпамінаў, гэты звычай захоўваюць па ўсёй зямлі Гішпанскай, Італьянскай і Французскай, усюды ў каралеўскіх і ў княжацкіх узорных стайнях. Правільная мера шырыні ад слупа да слупа тры звычайныя крокі, a ўздоўж ад жолаба да слупа пяць крокаў. Потым, жолабы павінны быць вялікія, а лепш адзіночныя, чыста і гладка выструганыя накшталт лодкі, невысокія ад зямлі, хаця прывучаць [коней] з’ядаць корм і ў торбах мне падабаецца, бо [конь] і аўса не рассыпле, і не зможа лёгка буяніць у час ежы.

Найлепшы памост пад конямі брук з дробных палявых каменняў або цагляны, але ў халодных краінах выкарыстоўваюцца і добрыя, тоўстыя дубовыя ці ясеневыя сухія дошкі, абчасаныя, пакладзеныя на транцах15, з якіх вільгаць мусіць сцякаць зімою і летам, кладуць іх упоперак, а не ўздоўж, каб не паслізнулася нага. [Памост] павінен быць спераду, дзе галава, вышэйшым, а да зада нахіленым, бо такое стаянне для каня больш бадзёрае і карыснае, і вада або мача сама будзе лягчэй сцякаць прэч у рыншток.

Паміж перагародкамі ці конскім стаяннем, калі коні будуць з абодвух бакоў стаяць у два рады, патрэбны калідор прынамсі на восем крокаў шырынёй, каб прыгожа было глядзець [на коней] і бяспечна праводзіць, каб размінуцца з імі. Ён павінен быць брукаваны роўным каменнем або цэглай, а з абодвух яго бакоў ля конскіх ног трэба зрабіць рынштокі, каб сцякала вада і зручней было вымятаць гной.

Драбіну прымацоўваць не высока, але тут жа, над жолабам, з не надта шырокай перагародкай, каб сена не выпадала само, толькі каб конь мог яго даставаць губамі. Аднак ёсць некаторыя, што не ўжываюць ніякіх драбін па шматлікіх прычынах, як і князі ў Мантуі; гэтага я і сам зусім не ганю, пакідаючы на волю кожнага.

У слупах побач з жолабам павінны быць па два жалезных кольца, моцных, прыбітых у скабах, як бы ў локці над жолабам, а да тых колкаў, не да жалабовых дзір, прывязваць коней з абодвух бакоў моцнымі раменнымі ці вяровачнымі павадамі, асабліва ўдзень, для лепшай упэўненасці і трываласці. У тых жа слупах, якія стаяць ля конскага зада, таксама патрэбна па пары скабаў з моцнымі колкамі з абодвух бакоў кожнага слупа, прыбітых трохі вышэй конскага хрыбта, каб часам прывязваць коней у дзённае стаянне, а гэта [вось] зачым: кожны конь, стоячы ўдзень, павінен мець якую-колечы забаўку ці то драбіну або жолаб грызці, ці нагамі грабці, ці церціся аб жолаб, аб драбіну або слупы, ці з аброці выдзірацца, ці павады грызці, ці што-колечы такога вычвараць, бо жывая істота ніякім чынам не можа быць падобнай да каменнага слупа. Таму, папярэджваючы гэта, як толькі конь цалкам з’есць свой корм, адразу павярнуць яго вачыма ўнутр, да стайні, прывязаўшы да гэтых кольцаў моцнымі павадамі, аднолькава як на адзін, так і на другі бок, каб [ён] мусіў стаяць пасярэдзіне сваёй загародкі роўна, не круцячы ні шыяй, ні

ГІПІКА, АЛЬБО КНІГА ПРА КОНЕЙ

галавой, у выніку чаго не зможа вучыцца ніводнай вадзе ані псоце, знаходзячыся перад вачыма свайго наглядчыка. Ды яшчэ з такой паставы маеш наступныя выгады: перш за ўсё, конскія шыя і карак мусяць хутчэй станавіцца, калі трымаць [каня] заўсёды роўна адным чынам. Другая гледзячы на людзей, якія праходзяць, і коней, якія стаяць насупраць яго, хутчэй прывучыцца да пакоры і лагоднасці. Трэцяя не зможа грызці ні жолабаў, ні павадоў, і церціся не будзе, бо задам не дастане ні да жалабка, ні да слупоў, a перадам таксама не можа дастаць з-за роўнага прывязвання. Чацвёртая рот каню хутка направіцца, калі ж і з муштуком новым, яму прызначаным, можна так [яго] ставіць, і конь, акрамя язды, кожны дзень па некалькі гадзін лагодна мусолячы [жалеза] ў роце, прызвычайваецца да яго паціху, не гвалтам, ад чаго, вер, шмат залежыць, і [гэта] вельмі памяншае вершніку працу над станаўленнем рта. Пятая так куды больш зручна чысціць каня і прыводзіць у парадак, бо і доступ машталеру лягчэйшы і бяспечнейшы ад удару задам, што [ён] часта атрымлівае ад маладых ці шумных коней. А напрыканцы прывабна рабіць агляд, увайшоўшы ў стайню, калі коні бываюць павернуты да людскіх вачэй той часткай, якая ў іх найпрыгажэйшая і найлепшая, гэта значыць, галавой, роўна стоячы ўсе побач на самым віду.

Але варта папярэдзіць, каб, павяртаючы так, ставілі коней не ў кантарах, бо калі б [жарабец] меў вольны рот, з цяжкасцю [даводзілася] б яго ўтаймоўваць, але павінны стаяць ці часам са сваімі муштукамі, ці пастаянна ў аброцях, прывязаныя з абодвух бакоў моцнымі павадамі: з аднаго канца да слуповых колкаў, а з другога да муштуковых ці аброцевых вушак, таму што, маючы ў роце цуглі, мусяць стаяць спакайней і паслухмяней. Ды патрэбна машталерскае неаслабна пільнуючае вока, з пагрозай і вокрыкам, калі б конь задзіраўся з іншым або не хацеў спакойна стаяць; але гэта пэўна што хутчэй датычыцца каня, які стаіць павернуты да жолаба, і радзей таго, які стаіць так, толькі патрабуюцца пільнасць і догляд.

Далей, бо я ж не хацеў бы нічога прапускаць, яшчэ прадугледзець у гэтай нашай аздобнай стайні двое варотаў: разумею, павінны быць уласна адны насупраць другіх, адны на поўдзень, другія на поўнач. Жадаю, каб кожная стайня магла размяшчацца ўздоўж вось так, асабліва дзе [дазваляюць] плошча і месца. Аднак у вялікай стайні (хаця ставіць больш за 40 коней у адной стайні шкодна) мусяць быць чацвёра варот: двое ўсярэдзіне, а двое з канцоў, каб можна было хутчэй вывесці коней падчас нейкай раптоўнай патрэбы або пажару, а перад кожнымі варотамі вельмі патрэбныя ганкі з навесамі для прыгажосці і каб улетку пасядзець.

Вокны ў ёй таксама няхай будуць досыць вялікія, шкляныя, каб [ветрам] не задувала дождж і снег, a будзе іх столькі, колькі патрабуе велічыня стайні, каб даць дастатковае асвятленне.

Над конямі нельга мець жыллё ні вершнікам, ні машталерам, але салома і лепшае сена могуць там захоўвацца, асабліва дзе [стайня] будзе або скляпеністая, або выкладзеная зверху якаснымі зафугаванымі дошкамі. Аднак збоку стайні, па абодвух канцах, патрэбны гаспадарчыя каморы для развешвання сёдлаў, муштукоў, скрабніц, захоўвання машталерскіх рэчаў і пасцеляў, мётлаў, вілаў, тачак, лапат, цэбраў, вёдраў і для іншых патрэб. Бо сапраўды вельмі брыдка, калі ў стайні непарадак і бруд ці калі муштукі, кавяцаны, сёдлы вісяць уласна за коньмі, як у нейкай краме, а па кутах і на вачах ляжаць раскіданыя паасобку вілы, мётлы, анучкі, губкі там, куды пастаянна паглядаюць і чужыя людзі, і панскае вока, а гаспадары звычайна і гасцей дзеля забаўкі з радасцю водзяць да сваіх стайняў, паказваючы коней. Таму трэба, каб у ёй была найлепшая акуратнасць, каб парадак і сам прывабны выгляд весялілі чалавека.

Таксама вельмі патрабуюцца два вялікія мураваныя коміны ў кожным канцы стайні для нагрэву вады і каб машталеры грэліся падчас холаду, бо дзе дастаткова дроў, не трэба мець хаты [пры стайні], седзячы ў якой, чэлядзь робіцца лянівай і схільнай бавіцца распустай або сном, менш даглядаючы за конямі і чысцінёй. Але ўласна стайня павінна быць іх [слуг] хатай і каморай (акрамя як вышэй згадвалася, каб толькі мелі дзе захоўваць свае рэчы), бо і ад самой конскай пары, і ад комінаў у добра дагледжанай стайні будзе цёпла і ў халодныя часы.

Побач знадворку вельмі патрэбна змайстраваць порцік пад дахам ці нейкі манеж для працы на конях у непагодны час — мокры, марозны або ветраны, каб вершнікі маглі ў такія часы бяспечна ездзіць не мокнучы, не псуючы збруі, сёдлаў, ды і з большай бяспекай для конскага здароўя. Такі манеж вельмі выгодны не толькі для гэтага, але і для чысткі коней, асабліва ў душныя часы, і для прасторнага кавання. Таму тамсама на розных месцах павінны быць папрыбіваныя да сцен і слупоў моцныя колкі са скабамі.

Над ганкам і перад варотамі можна пабудаваць каморы для падканюшага (хаця лепей, каб і ён заўсёды спаў у стайні для лепшага догляду ўначы) і для вершнікаў, бо тыя, што назіраюць за гаспадаркай, мусяць мець сваё жыллё як мага бліжэй. Падканюшы павінен уважліва сачыць, каб не хадзілі па стайні з агнём з-за розных небяспек, для чаго ў гаспадарлівых і заможных людзей павінны быць уначы дзве ці тры лямпы адпаведна даўжыні стайні або запаленыя завешаныя свечы ў ліхтарах як для лепшай бачнасці, так і на розныя выпадкі.

Напрыканцы рад бы я бачыць блізка ля стайні і каваля з упарадкаванай кузняй, павіннасць якога не толькі каваць, але і кожным ранкам, прыйшоўшы на стайню, там і сям агледзець кожнага каня, ці не хварэе, што [каваль] лёгка можа пазнаць па ягонай постаці і па гною. А канчаючы ўжо гэтае апісанне, пакідаю апошняе патрэбнае папярэджанне: каб ніякае хатняе птаства куры, гусі, голубі не вадзілася ні там, дзе захоўваюць сена ці салому, ні ў стайні, бо і памёт іх, і пер’е вельмі шкодныя і прыносяць коням шмат хвароб.

Тады ўжо маеш дасканалую стайню, здаецца, надта вытанчаную і не кожнаму пасільную для пабудовы, але такая падыдзе багацейшым панам, [а] менш заможны зямянін няхай прытрымліваецца гэтага ў чым можа з улікам свайго даходу. Няхай ягоная [стайня] не [будзе ўпрыгожана] такімі перламі, аднак кожны, хто схоча, зможа мець [стайню] па такім узоры, падобную да гэтай.

Раздзел VIII

Пра машталерскую павіннасць

Умелы і добры машталер павінен змяшчаць у сабе ўсе наступныя якасці: цвярозасць, цярплівасць, веру, любасць да коней прыроджаную, а не прымусовую; ахайнасць, паслухмянасць, стараннасць, здароўе і моц. Павінен быць нежанаты, каб яго жонка з дзецьмі не выбаўляла са стайні, не гулец у косці, не зваднік ані распуснік. Павіннасць яго рана ўстаўшы, пару коней сваіх дасканала вычысціць, у загародцы вымесці, гной вынесці, падлогу пад імі высушыць і заўсёды мець чысты жолаб. Сена даючы, дагледзець, каб не згнілае, не з памётам якім птушыным, не з якой-небудзь брыдотай ані з пер’ем спачатку ператрэсці раз і другі, каб было чыстае. Авёс даючы, таксама добра выбраць, правеяць і вытрасці рукамі, і аддаць яго ў корм свайму каню пароўну з іншымі. Са стайні не выходзіць, не паведаміўшы старэйшаму, а на той час даручыць догляд сваіх коней на сваім месцы якому-небудзь таварышу. Сядло, муштук і рыштунак, якія належаць ягонаму каню, захоўваць у чысціні і вешаць на сваім месцы. Цэбар, з якога поіць у халодны або непагодны час, каб заўсёды быў выпаласканым. А напрыканцы уначы класціся тутсама, пасярод стайні, за сваімі коньмі, і не здымаць у халодны час покрыва з каня. Але найважнейшае тое, каб [машталер] кожным ранкам аглядаў капыты і падковы: ці здаровы рог або моцна прылягае падкова, ці не сумны конь, ці не захварэў; а калі б штосьці такое заўважыў або здарыўся бы з [канём] нейкі дрэнны выпадак ці то ўдар у вока, ці сплячэнне16, ці вывіх нагі, ці пашкоджанне ад іншага каня, каб зараз жа шчыра далажыў пра гэта старэйшаму, нічога не ўтойваючы, бо кожную рану, няхай і найгоршую, лягчэй лячыць, пакуль свежая, а пры застарэлым раненні, нават найменшым, выратаваць цяжка.

Вось гэта ўласна і ёсць павіннасць добрага машталера, з якой таксама вынікае, каб пан меў на такога лепшае вока, чым на іншую, ніжэйшую чэлядзь, якая выконвае больш простую працу. Яму заўсёды павінны даставацца плата, вопратка, абутак і добры кажух пры добрай страве, каб не меў падчас холаду і непагоды ні адгаворак, ні прычыны для адыходу са стайні, даваць жа ўсё гэта працавітаму работніку і Арыстоцель у «Эканоміцы» кажа. А такі добры чаляднік сапраўды можа зазнаваць панскую ласку, а на старасць і чакаць добрага догляду з вызваленнем ад гэтай працы.

Раздзел IX

Пра канюшага і падканюшага

Не задаволюся тым, каб мець упарадкаваную стайню, а ў ёй дастаткова коней і добрай чэлядзі, але [за імі] патрэбны нагляд, які ляжыць найбольш на канюшым, і таму патрабуецца прыгадаць умовы яго [працы] і павіннасць. Перш за ўсё з боку сутнасці самой асобы трэба прыкмеціць і абраць на такую пасаду чалавека, здаровага розумам і целам, вернага, цвярозага, які можа чытаць і пісаць, умелага, назі-

ральнага, стараннага, не лянівага, кемлівага, да ўсяго ахвочага, у меру строгага, каб умеў на конях ездзіць добра або, прынамсі, нядрэнна; разумеў у [няшчасных] выпадках і конскіх хваробах, а напрыканцы галоўнае каб па натуры сваёй быў сапраўды ўлюбёны ў коней і захапляўся імі. Бо для кожнага пачынання патрэбна прыроджаная ахвота, каб не з прымусу або дзеля кагосьці толькі рабілася, але сапраўды з прыроджанага жадання і ахвоты. Потым, павіннасць яго гэткая: устаўшы заўсёды рана, калі коней чысцяць, даглядзець, каб з імі абыходзіліся ласкава, агледзець кожнага, ці няма раны, даведацца, ці трэба якому новае каванне, ці не здарылася з ім чагосьці яшчэ або якой-небудзь шкоднай хваробы, якой маглі б заразіцца і іншыя, каб паставілі такога ў асобным месцы і клапаціліся аб ім.

Падчас раздачы кармоў [канюшы] павінен не толькі прысутнічаць, але і назіраць за тым, ці дасканала ачышчанымі і добра правеянымі іх даюць разам усім коням. Які конь выядае сваю порцыю лепш, а які горш, каб аднаму мог адпаведна патрэбе дадаць, а другому паменшыць, бо ў кожнага не аднолькавыя натура і пражэрлівасць, як і сярод іншых жывёл. Заўсёды даглядаць, каб коні былі па-гаспадарску прывязаны на добрых павадах і адпаведна часу добра зачынены, бо з-за малейшай у гэтым няўважлівасці клячы вельмі часта вырываюцца і цяжка раняць адна адну. Таксама сачыць, каб кожны вершнік і стаенны чаляднік быў старанны ў сваёй павіннасці і каб у стайні пасля раздачы кармоў, калі іншыя [работнікі] ідуць есці, прынамсі пара чаляднікаў заўсёды бывала на стражы і лепшым пільнаванні, як уначы, так і ўдзень, і змяняліся [яны] паводле свайго парадку. Каб [канюшы] не дазваляў стаеннай чэлядзі бавіцца гульнямі, разбоем, п’янствам, спевамі, крыкамі не ў час і распуснымі справамі. Але каб ён жа дамаўляўся з панам аб атрыманні спаўна заслужаных грошай, вопраткі, кажухоў Калі ж хто кім-колечы кіруе і распараджаецца па сваёй волі, той павінен у сваёй слушнай крыўдзе і пакуце прасіць [аб справядлівасці], a дотык пана да кожнага стварае чулага слугу.

Сёдлы, збруя, муштукі і іншыя стаенныя прылады каб былі і спраўныя, і заўсёды падрыхтаваныя, каб нічога не было прапушчана; [канюшы] павінен даглядзець, каб не ў той час, калі сядлаць або на каня сядаць, шукалі рыштунак і бегалі, але каб кожная рэч была напагатове, як на хустцы разгорнутай. Для якіх стаенных патрэб панове мусяць строга даручаць сваім аканомам, каб без адзінага прамаруджання давалі ў рукі канюшага дастаткі, што ён, вядома, павінен улічваць.

Напрыканцы на схіле дня, увечары, пасля агляду коней здаровым вокам прасачыць, каб чэлядзь у парў клалася спаць дзеля конскага супакаення. Каб агонь у стайні не быў, як вышэй згадвалася, не толькі ўнутры, але ані паблізу, апрача лямп або ліхтароў, і, так усё агледзеўшы, паставіць на ноч зменную стражу. Хаця я патрабую ад канюшага і таго, каб ці сам, як у зямян, ці падканюшы, як гэта бывае ў манархаў і князёў, для лепшага кіравання меў у стайні або дзесьці тут жа недалёка сваю пасцель і ложак, бо жаўрук, калі чуе над сабою каню, бывае куды цішэйшым.

I гэта коратка яго найпярвейшыя павіннасці, а яшчэ засталося мноства меншых, але і цнота, і ахвота, злучаныя з розумам, лёгка з усім справяцца.

Раздзел X

Павіннасць кавалькатораў

Якасці добрага кавалькатора вельмі шырока і далікатна выклаў Клаўдый Кортэ ў сваёй трэцяй кнізе, і таго, хто прагне ведаць і чытаць іх вычарпальнае апісанне, адсылаю да гэтай кнігі, а я засяроджуся на чымсьці іншым. Бо мала ж, апрача Ягамосці караля, Пана нашага, знаходзіцца кавалькатораў і паноў, [якія добра ведаюць конную справу, а астатнія] крычаць, быццам ім сабакі коней пакусалі, або, нічога не ўмеючы, тлусцеюць на стайні, як бугаі, [і] толькі псуюць [коней], замест таго каб патраціць нейкіх сто злотых з вялікіх гадавых даходаў на кавалькатора ці на навучанне маладых людзей, ім жа на потым патрэбных, так многіх у нас апанавала ганебная і агідная сквапнасць ва ўсім. Наадварот, знойдзецца мноства тых, хто з гэтай [навукі] насміхаецца і гаворыць: «0, я [каня] сам, сеўшы, магу добра выездзіць», але такому пану замест практыкавання часцей здараецца пакалечыць шыю, рукі, ногі або клячу зрабіць кульгавай, чым атрымаць ад сваёй язды ўцеху ці пажытак. Таму нагадаю кавалькаторскую павіннасць, закранаючы толькі трохі, бо час жа патрабуе прыступаць да чагосьці больш патрэбнага.

Вершнікі павінны ва ўсім слухацца канюшага як свайго вышэйшага, асабліва ўмелага ў гэтай навуцы, ездзіць згодна з яго поглядам то ў бардэлі, то ў сядле на маладых конях і навучаць іх такому бегу, да якога

ён разумее натуру кожнага больш пабуцжальнай і схільнай. Бо канюшы заўсёды лепей, чым вершнік, ведае задуму і волю свайго пана, адпаведна якой мусіць давацца практыкаванне, не менш дагаджаючы ягонай фантазіі, чым самой патрэбе, таму што кожны пан для сябе кожную рэч зберагае і абарачае, наконт чаго ні канюшы, ні вершнік ніколі не павінны спрачацца з воляй і аўтарытэтам свайго пана. Да таго ж [кавалькатор] павінен чыніць вялікія пільнасць і нагляд за коньмі, даручанымі яму, і болып за дзесяць аднаму не можа быць даверана, бо, ездзячы на кожным з іх праз дзень, сапраўды ёсць што рабіць, лоб мусіць добра ўспацець.

Таксама [ён] будзе пільнаваць выпадковыя хваробы, каб у час паклапаціцца аб іх [лячэнні], за заўсёды правільным падкоўваннем, за ўсялякімі паслугамі і стараннасцю машталераў, а напрыканцы назіраць за існасцю конскага цела. [Сам будзе] правільна сядлаць, ціха накладваць аброць, кавяцан, сядаць, злязаць і вельмі цярпліва і лагодна прыручаць [коней]. Аднак жа, здаецца мне, нельга прапусціць і хоць трошкі не акрэсліць асобу і характар кавалькатора. Прагну для гэтага асобу з характарам вясёлым, вольным, цярплівым, тонкім, ураўнаважаным і старанным, [чалавека], які прыкмячае конскую існасць, асцярожнага і чулага; каб умеў прынамсі чытаць, пісаць, або і маляваць па чэсці, не вар’ята, не п’яніцу, не гультая. Да таго ж з целам не дохлым і не «вераб’іным», сярэдняй прыгажосці, са здаровымі членамі, гнуткага, працавітага, які далікатна любіць каня і гэтую навуку па натуры, не з прымусу, не дзеля нейкай выгады. Хаця не адкідаю іншых цнот, якія належаць добраму чалавеку, нагадаю толькі тыя, якія датычацца ўласна навукі. Яму трэба засвоіць спосаб умелай язды, пасадкі, навучання каня не па маіх кнігах, але ад добрага майстра. Таксама вельмі патрэбна яму веданне конскіх хвароб, і спосабу кавання не зашкодзіць, да гэтага не сорамна прывучыцца, бо не заўсёды ўдаецца знайсці добрага каваля, асабліва ў нашых краях. Мусіць таксама мець пільнае вока не толькі на коней, але і на стаенную чэлядзь, на стаенны парадак, чысціню і на іншыя належныя патрэбы, каб, заўважыўшы, дзе штосьці робіцца абы як, мог папярэдзіць канюшага, або ў выпадку яго нядбання і самога пана, таму што некалькі пар вачэй дагледзяць больш, чым адна. Нарэшце, каб яго пражыванне і забавы бывалі часцей у стайні, а не дзесьці ў іншым месцы; у выніку чаго будзе не толькі чым далей, тым больш дасканалым ва ўменні, але зможа дасягнуць ласкі панскай і ўсіх ступеняў [майстэрства]. А панове таксама павінны мець на кавалькатораў сапраўды большае вока, чым на звычайных нахлебнікаў, не толькі не затрымліваць ім плату, згодна з дамовай, але сваімі шчодрасцю і ласкай пабуджаць і заахвочваць да такіх працавітых і трэплючых здароўе паслуг. Бо калі школьныя бакалаўры, якія вучаць разумнага чалавека сілабізаваць17, бываюць паважанымі, то тыя, хто бязмоўную жывёліну, вельмі патрэбную для бою, для працы і для ўсякіх забаў, клапатліва пазбаўляе ў практыкаваннях яе звычак і навучае розным штукам, сапраўды не менш павінны быць ушанаваны, абласканы і добра ўтрыманы, асабліва паколькі старажытнагрэчаскія аўтары змясцілі гэтую навуку не побач з механікай, але сярод вызваленых навук, як у Яўмела і Пелагонія, адзін з якіх раўняе яе з геаметрыяй, a другі з музыкай. Я смела магу [далучыць яе] да абедзвюх, бо ў навучанні павінны захоўвацца і пачуццё, і разлік. Гэтую ж [навуку], як вельмі патрэбную кожнаму высакароднаму чалавеку, звыклі вучыць і любіць заўсёды, не толькі раней, але і цяпер, каралі, князі і заможны шляхецкі стан, а тыя, што вучаць ёй і вывучваюць іншых, няхай будуць паважаныя больш прыстойна за майстроў шматлікіх іншых навук.

Канюшы таксама [павінен] не толькі мець [добрае] вока [на кавалькатора], шанаваць [яго], але і не чыніць ніводнай перашкоды ў яздзе і працы з даручанымі яму коньмі, і наогул, ласкава пагаджаючыся з ім ва ўсім, сачыць, каб вершніку не было нястачы ні ў чым патрэбным, а машталеры каб паважалі яго і ва ўсім слухаліся. Так кожны мусіць пільнаваць сваё прызванне, не плямячы рэпутацыю адзін аднаго.

Раздзел XI

Пра падрыхтоўку каня да язды

Шмат аўтарытэтных людзей пагаджаецца з тым, што, як вышэй згадвалася, першымі вынаходнікамі ўбрання і рыштункавай падрыхтоўкі каня да ваенных спраў былі пелетроніі, спрактыкаваны народ у навуцы кавалерыйскай і лекарскай. Што хаця, на думку людскую, здаецца дробяззю, аднак жа варта яе тут крыху закрануць і прыгадаць, бо вельмі патрэбная і карысная. У такім разе, прапусціўшы параднае ўбранне каня, для фасону або забаў, і збройнае ваенных часоў, бо кожны народ вынаходзіць свае строі, размова пойдзе пра падрыхтоўку да навучання, практыкаванняў і звычайнай язды.

ГІПІКА, АЛЬБО КНІГА П PA КОНЕЙ

А перш за ўсё седлаванне бывае дваякае: адно бардэляй, пра якую ўжо згадвалася, другое сядлом. Бардэляй трэба асядлоўваць амаль пасярэдзіне хрыбта з-за храсткоў і плеч, яшчэ не прызвычаеных да ніякага цяжару, зацягнуўшы адну шырокую папругу з моцнай спражкай, якая нідзе не датыкаецца да цела, але [знаходзіцца] наверсе ці на баку бардэлі, каб не было казытання і якога-небудзь уціску маладой конскай скуры, для якой нязвыкла насіць ножны і падперсе. Аднак жа пасля чацвёртага ці пятага аб’езджвання, здаецца мне, патрэбна прышпільваць як уверсе, так і ўнізе нейкія акруглыя ножны і шырокае падперсе, якое найменш раздражняе, для выканання скачкоў або рысі, каб [бардэля] магла тым надзейней утрымлівацца пасярэдзіне, а не ссоўвацца на шыю ці на хрыбет, таксама і для больш бяспечнай пасадкі вершніка, і заўсёды, калі яе кладуць і здымаюць, трэба абыходзіцца з канём вельмі лагодна, пагладжваць і папляскваць рукой ласкава, сядаючы і злязаючы.

Сядло ж якім павінна быць пра гэта ведае амаль кожны па сваім строі для навучання; аднак італьянскае сядло найлепшае, бо і лепш ахапіць каня ім магчыма, і перакрыжаваныя папругі і падперсе [прымацоўваюцца] больш дужым і пэўным спосабам, чым у гусарскіх [сёдлах], ды і пасадка і ўтрыманне ў ім мацнейшыя. Тут трэба хутчэй трохі надсёдлываць, чым зацягваць пасярэдзіне хрыбта: гэта затым, каб на рысі конь не так гарэзіў і рабіў раўнейшую рысь, і быў больш здольны трымаць цяжар, які адчувае на лапатках, таксама не менш і для прамога пастанаўлення ў спыненні і лягчэйшага пасылу на потым. Каб гэтае [сядло] было зроблена не надта свабоднае ані цеснае, добра і роўна высланае, з добрымі перакрыжаванымі папругамі, з путлішчамі з моцнага рамяня і збруйным шырокім падперсем; трэба пільна даглядзець, каб нідзе не непакоіла не менш для самога кавалькатора і яго здароўя, чым для дагаджэння каню. Бо ёсць даўняя прыказка: Bene equitant, qui bene cingunt. «Добра ездзяць тыя, якія добра сядлаюць».

Таксама ў больш заможных я бачыў і тое, што заказвалі рабіць сёдлы па размерах адпаведна складу і хрыбту кожнага каня, а як багата ад гэтага залежыць, відаць насамрэч. Муштукі (якіх заўсёды патрэбна мець ва ўпарадкаваных стайнях нямала розных гатовых, зробленых паводле ўласнага меркавання) павінны быць моцныя, адпаведна роту кожнага каня, з акруглым або квадратным луджаным нявострым падбародкам, прышпіленыя з абодвух бакоў да аброці над конскім іклам, роўна на палец вышэй; таксама і абодва павады каб былі заўсёды роўныя для прывучвання каня трымаць галаву прама. Страмёны на дужых доўгіх путлішчах каля сёдлаў павінны быць ці абодва роўныя, ці правае на добры палец карацей за левае для рознай пасадкі і валодання кап’ём і зброяй, калі на тое ўзнікне патрэба.

Раздзел XII

Пра розніцу навучання ў навуцы [верхавой] язды

У [верхавой] яздзе існуе толькі траякі спосаб навучання коней: адзін пры зямлі (італьянцы завуць яго a terra™), другі з пад’ёмам (завуць di mezzo area'9), трэці у скачках (а гэты называюць in alto). Два апошнія больш цяжкія, чым першы, але ж першы самы звычайны і больш прыдатны для ваенных спраў, чым апошнія, аднак і гэтыя два там таксама вельмі карысныя па шматлікіх прычынах, асабліва ў тых краінах, дзе палі бываюць з ірвамі або скаламі. Але паколькі я гэтую сціплую працу маю пішу і адрасую найперш сваім палякам, якія ад поля (як іншыя мяркуюць) названыя і жывуць у раўнінных стэпавых краях, таму, прапусціўшы практыкаванні з пад’ёмам і ў скачках, над якімі насміхаюцца, хаця дарэмна, задумаў я скончыць другую кнігу на тым толькі першым [спосабе], пры зямлі, які найбольш карысны жаўнерам, трохі распавёўшы і пераказаўшы яго выкананне. Хаця мяркую, што і ў гэтым некаторым не дагаджу, бо адны будуць лаяцца, дзівячыся, што па кнігах вучу ездзіць, другія ж кпіць з мяне, прасачыўшы недасканалую навуку маю ў апісанні гэтага навучання. Але паколькі я ўжо падрыхтаваўся ціхмяна зносіць абедзве гэтыя нападкі, менш аглядаючыся на Заіла і Мома, столькі, колькі мне дазволіць пяро (не столькі, колькі маю свайго ведання навукі), буду старацца выразіць як мага карацей, з папярэдняй заявай, што не такое пачынанне маё селяніна навучыць па пісаным добра і вытанчана сядзець на кані, але далей удасканальваць таго, хто ўжо мае добрыя пачаткі і прыняў спосаб моцнай пасадкі, ведае, што ёсць кавяцан, як ім валодаць, як ужываць пальцат і шпоры, як маладога прыручанага жарабца, які ўжо церпіць на сабе сядло, пачаць прыстасоўваць і прывучаць да язды; або, прынамсі, каб ужо ўмелы прыпомніў пасля нейкага занядбання ці выветрывання з памяці. А хто хоча быць сапраўдным саўдзельнікам дасканалай навукі ў

гэтым пачэсным рыцарскім рамястве, няхай ласкава шукае перадавых майстроў і багатых на гэта краін, прыклаўшы хацення, выдаткаў і працы, [тады] лягчэй здолее дасягнуць умельства.

Раздзел XIII

Спосаб практыкавання рысі, галопа і затрымкі

У нованароджанага жарабяці неўзабаве заўважыш тое, што [ён] схільны найчасцей пускацца ці крокам, ці галопам, зрэдку рыссю, якую яму ад прыроды даводзіцца здзяйсняць з цяжкасцю, і знойдзецца шмат дарослых коней, якія больш жадаюць выконваць свой бег галопам, чым рыссю. Таму ўсе вершнікі заўсёды маюць звычай прывучаць маладых жарабцоў, дый аб’езджаных коней перш за ўсё да рысі, як і цяжэйшай па прыродзе, і ў самой сутнасці больш патрэбнай для ўмераных прац. Бо рысь, падрыхтоўваючы [каня] ва ўмеранай працы, робіць яго вельмі здольным да збалансаванасці ўсіх членаў, роўнай і бяспечнай пастаноўкі ног, да трымання галавы на адным узроўні [і] да лёгкасці ўсяго цела.

3 гэтых прычын і многіх іншых, не прыгаданых, як адразу ездзячы ў бардэлі, так і потым у сядле, утаймаванага маладога каня найперш патрэбна прывучаць да рысі, прынамсі не даваць яму ніколькі бегаць галопам, праз вызначаныя два месяцы пускаючы яго спачатку малой, потым меншай, нарэшце, больш жвавай [рыссю]. Найбольш сцерагчыся, каб [конь] быў вызвалены ад усякага біцця, торгання кавяцанам або повадам, але, хутчэй голасам яго гукаючы, ва ўсім абыходзіцца з ім як мага лагодней, каб з ахвотай [успрымаў] і пачатак, і заканчэнне язды кожнага дня, калі яго будуць вучыць, і быў адпрацаваны без адзінай крыўды. Хаця розныя ёсць натуры, адны напаёныя злосцю, другія дабрынёй, усё ж такі абедзве трэба зносіць як мага спакайней, бо з запальчывасці вершнік у адну гадзіну сапсуе так многа, што потым ледзь зможа выправіць у тысячу. Таму я не дазваляю [кавалькатору] мець шпоры, ездзячы на такім [кані], бо з-за неасцярожнага ўдару [вершнік] прывучыць [яго] да дурной звычкі торгаць хвастом.

Такім чынам мусіш рысіць на ім, павольна, зранку, пакуль не наступіла спёка, перад паеннем і даваннем усякага корму, тры дні запар (адзін яму прапускаючы): уздоўж або за нейкім ужо ўмелым канём, або нейкай роўнай убітай сцежкай, што першапачаткова найпрасцей, а потым таксама і па раллі ці няроўных месцах, каб ён прывучыўся падымаць ногі і заўважаць небяспечныя для пастаноўкі ног месцы. А калі б [конь] спатыкнуўся, што здараецца часта, дык не трэба абыходзіцца з ім жорстка, але толькі моцна трымаць абедзвюма рукамі роўныя павады ля кавяцана, шкадуючы няўмеласць яго маладосці, [і] працягваць рысіць уздоўж, сцебануўшы злёгку раз ці толькі замахнуўшыся пальцатам.

Месца даўжэйшага, чым стае20, для рысі не абіраць, пад’язджаючы да канца якога, трэба злёгку затрымліваць [каня] роўным кавяцанам, падаўшыся сваім целам трохі назад для ўраўнаважвання і больш хуткага і лягчэйшага для каня спынення; затым, адразу ж па спыненні, заўсёды належыць асадзіць назад на два ці тры крокі, для больш паслухмянай затрымкі, а потым, зноў рушыўшы ўперад або крокам, або рыссю, як на пачатку практыкавання, заўсёды павярнуць перш на правую руку ў вельмі прасторным коле, роўным, ні на колькі не скрыўленым целам. I такім жа чынам па тым жа месцы прарысіўшы назад, павярнуць на другім канцы на левы бок, так праязджаць і там, і сям больш дзесяці разоў, спыняць, асаджваць і паварочваць ласкава, і часта пагладжваць [каня] рукой па шыі, пакуль [ён] крыху не спацее і да гэтага практыкавання не прыглядзіцца і не прызвычаіцца.

Прывучыўшы [каня] да такога звычаю і спосабу роўнай і лёгкай рысі і паслухмянага павароту за поўныя два месяцы, адразу пасля таго ўжо даводзіцца прывучаць яго да самага лёгкага, які можа быць, галопа з добрай раўнавагай і з бяспечным пад’ёмам пераду: пасля такой рысі некалькі разоў праязджаць на ім [з пад’ёмамі ў галоп] па звычайнай сцежцы і туды, і сюды, і таксама мякка спыняць [яго] роўным цэласным целам і вучыць асаджваць, не павяртаючы аднак ніякім галопам, але, як і раней, у коле толькі рыссю, раз на правы бок, другі раз на левы. I ў гэтым практыкаванні таксама трэба з цярплівасцю затрымацца на цэлы месяц, бо гэта ж ёсць уласна найбольш вялікія і патрэбныя і наогул найважнейшыя пачаткі, пасля якіх, вывучаных добра і цярпліва, адкрываецца больш зручны спосаб далейшага навучання.

Кожнаму маладому каню трэба падабраць муштук, названы «канон» або «дуты», з роўнымі доўгімі і моцнымі рычажкамі, з акруглым падбародкам. Таксама і кавяцан: пастронкавы больш паслухмянаму, або з квадратным ланцужком, і то абшытым скурай ці палоскай тканіны больш упартаму; пакуль

[конь] не прывучыцца трымаць галаву і шыю ў сваёй меры, класці на нос належыць заўсёды [такі ланцужок], а не іншы.

Раздзел XIV Пра розніцу колаў

Розніца звычайных колаў бывае траякай: існуюць колы вялікія, сярэднія і малыя. Першыя і другія неабходныя для маладых і крыху ўжо абучаных коней не толькі для навукі, але і каб аблегчыць прыстасаванне да адмысловай і патрэбнай працы. Трэція належныя самым выезджаным коням, з добра пастаўленымі целам і ротам, [гэтыя колы] вельмі карысныя для двубояў, для ўсякіх пагонь, у сутычках, у бітвах, для рысталішчаў, розных турніраў, а нарэшце, і для забаў і таварыскіх пацешных скачак; італьянцы называюць іх redoppia1', а нашы беганнем на месцы. Тады, ідучы пачатым парадкам, выпраўляючы нашага малойчыка сваім шляхам, чым далей, тым да больш важнага і дасканалага бегу, будзем пасля прывучэння да простай рысі і галопу працаваць з ім цяпер у сярэдніх і вялікіх колах, а рэдопію захаваем надалей, на іншы час.

Болыныя колы павінны быць упоперак не шырэйшымі за чатыры прэнты, замкнёныя шнурам у акружнасць, крыху намечаныя матыкаю маладому жарабцу для хутчэйшай здагадлівасці або таксама ўзрыхленыя ўмелым вершнікам на абучаным кані. Іх трэба мець па два, выдзеўбаныя адно каля другога, або, як жадаюць іншыя кавалькаторы, па тры разам для таго, каб, пачаўшы ў першым [коле] на правы бок, у трэцім скончыў так жа сама. Як я пажадаў адлюстраваць абодва, каб было больш зразумела (Мал. 1).

У гэткіх колах пасля той простай рысі даводзіцца ламаць [каня], паварочваючы па тройчы на кожную руку, таксама ўсё рыссю не менш за цэлы месяц, не пускаючы галопам, з пільнасцю асцерагаючыся, каб нідзе не выступаў з кола ані сціскаў яго, але выконваў сваю павіннасць як раней прамой сцежкай, так цяпер гэтай загнутай. Чаму дапамогай служыць нацягванне кавяцана на болып упарты бок, [туды], на якую руку [конь] не хоча паварочвацца, таксама рухі і прыкладванне лыткі22 да супрацьлеглага конскага бока. Дый пальцат трэба трымаць роўна над вухам [каня] звонку кола, а часам адпаведна патрэбе хвастаць яго з таго ж боку па лапатках, а не па пузе, як гэта звыклі рабіць няўмелыя, навучаючы сваім глупствам каня ўпарціцца, уцякаць з кола ці брыкацца задам. Аднак часцей навучаць яго голасам або рухам усяго [свайго] цела, чым строгім біццём, а заканчваючы ці то рыссю, ці то галопам у колах, мусіш спыняць яго не ў іх, але выехаўшы з іх простым чынам, як быццам на скачок з кап’ём, тамсама яго злёгку затрымліваць, пераступаючы ўперад або назад крок і два, пакуль не стане [з] роўным целам і ўсімі нагамі праменька.

Навучыўшы ўжо [каня] так паволі за чатыры тыдні роўнай і спорнай рысі, зразумелай затрымцы, патрэбна потым другі месяц прывучаць яго ў тых жа колах і да галопу, адразу вельмі лёгкага, а потым хутчэйшага, заўсёды ў добрым, роўным і асцярожным утрыманні, аднак не адразу з першага ўезду ў кола, але толькі пасля таго, як [конь] спацее трушком або на рысі, згаданым спосабам, даўшы яму адпачыць і трохі адпусціўшы, каб мог перш добра аддыхацца, бо, безумоўна, дзе б не меў вольнага дыхання, напэўна б прыахвоціўся супраціўляцца і выбягаць вонкі за мяжу. Для такога галопу ўжо спатрэбяцца шпоры, асабліва на больш лянівага [каня], аднак жа з шыпам тупым і шырокім, каб пры ўдары конь спужаўся хутчэй націскання, а не ўколу.

Тады, добра ўвёўшы [яго] ў такія шырокія колы трушком, рыссю і галопам, трохі адпрацаваўшы яму рот, прывучыўшы прынамсі за цэлых два месяцы роўна несці цела і бяспечна ставіць ногі, абыходзячыся з ім цярпліва і ласкава, смела можаш потым перайсці да скарочанага бегу і меншых колаў, якія звычайна бываюць упоперак на два прэнты, але могуць быць зроблены, адпаведна конскай жвавасці або млявасці, вузейшымі ці шырэйшымі, бо ўніклівы вершнік будзе прыстасоўваць практыкаванне адпаведна разуменню конскай натуры. У гэтых меншых колах спосаб вучэння не іншы, аднолькавы, як і ў большых; ёсць толькі тая розніца, што паколькі [ў ix] згінанне ўсяго цела, асцярожнейшая пастаноўка ног, асаджванне задам і паварочванне наступаюць заўсёды хутчэй, таксама і выкананне ў іх больш небяспечнае, і мусяць быць куды больш тонкая пільнасць і працавіты нагляд [за тым, каб конь] не выбягаў або не зразаў кола, для чаго і пальцат, і шпоры даводзіцца ўжываць часцей, чым раней, пабуджаючы [каня] і да бадзёрасці, і да большай паслухмянасці, захоўваючы ва ўсім меру. Прытым сачыць увесь гэты ўпамянуты час, каб

ППІКА, АЛЬБО КНІГА П РА КОНЕЙ

[ён] і карак, і шыю, і рот, спіну, ногі і ўсё цела насіў і ставіў прама і прывучаўся да лёгкага павароту і бяспечнай затрымкі, бо гэта ж вывучка найпатрэбнейшая, каб, носячы галаву ў сваёй меры, не кладучыся ў повад, паслухмяна паварочваўся на адну і на другую руку, ды яшчэ калі таксама выпрацуеш [навык] рысі ўмеранай, рысі добрай, галопу і правільнага павароту ў меншым коле, упэўнена магу пацвердзіць, што будзеш мець каня, напалову ўжо падрыхтаванага да рыцарскай працы і да ваенных спраў.

Напрыканцы нагадаю табе для перасцярогі дзве рэчы, вельмі патрэбныя і на потым. Першая: уступаючы ў якое-колечы практыкаванне, згаданае вышэй ці пра якое будзе сказана ніжэй, у кожным заўсёды пачынай адразу крокам, потым рыссю, у сярэдзіне працы часта адпачывай, пагладжвай [каня] рукою і пальцатам, падавай з далоні патрошку траўкі ў рот, асабліва пасля кожнага паслухмянага выканання, a заканчвай тваю язду і навуку, дадзеную каню, толькі крокам, таксама з пагладжваннем, каб [ён] прыглядзеўся і зразумеў, навошта тое кожны дзень робіцца, а потым мог і лепш увабраць у памяць.

Другая: з пільнасцю сачы, каб [конь] як з ахвотаю пачынаў практыкаванне, так з ахвотаю, без адзінай крыўды яго і заканчваў, і [ты] гэтым стварыў да ўсяго гатовага каня для іншага надыходзячага часу. Калі хітрун пачне ўпарта ставіцца да чагосьці, паказваць нейкую ваду або непаслушэнства, не з’язджай дачасна з вучэбнага пляца, прыводзячы да гэтага ці то лагодным уздзеяннем, ці то адваротным, калі інакш дагадзіць не схоча, але тое, што ад яго патрабуеш, урэшце зрабі; а як толькі зробіш і пераломіш упартасць, адразу трэба, хвалячы яго, перастаць і пашкадаваць, гладзячы, і гэткім чынам вельмі [хутка] прывядзеш яго да пакоры.

Знаходзяцца некаторыя шаленцы, якія здзіўляюцца, што [я] казаў такі немалы час прывучаць маладога каня да адной толькі рысі, да простага галопу і язды ў двух колах, думаючы, што [ён] можа ўсяму навучыцца за адзін тыдзень або месяц. Але [нават] калі прыплаціш вопытнейшым кавалькаторам, сумняваюся, каб [ты] не быў хутчэй абвінавачаны імі ў тым, што намеціў занадта кароткі час для такога навучання. Ведай жа, аднак, што гэта я вызначыў агулам пра ўсіх, бо звычайна знаходзіцца больш тупейшых коней, чым цямлівых, і калі ўнікнеш у [ix] асаблівасці, сустракаюцца апантаныя фрызішкі і лянівыя клячы, якіх і за цэлы год ледзь да гэтага прывядзеш, але таксама трапляюцца з вельмі тонкай і вострай кемлівасцю і вялікай памяццю турэцкія, арабскія і персідскія коні, кожнага з якіх за адзін месяц лягчэй прывучыш да таго, да чаго другіх ані за дванаццаць. Таму я разумею, [што] спосаб навучання трэба выводзіць не з апісання, а з сутнасці натуры кожнага [каня], і да ўсяго прыстасоўваць.

Раздзел XV

Пра бег, названы «слімак»

Гэты спосаб, названы ў нашых «слімаком» (італьянцы завуць caragola23), у вельмі вялікай пашане ў многіх кавалькатораў, паколькі ў ім адным змяшчаюцца розныя спосабы навучання, якія кемлівы конь можа ўсе разам і зразумець, і запомніць, калі прызвычаіць яго да такой працы. Бо [гэтае практыкаванне], маючы ў сабе як бы патроеныя колы, таксама [патрабуе] ўтроенага выканання, мае і падабенства з рэпелонамі24 (гэта значыць, «ад месца да месца»), мае і спосабы рознага выгінання, якое прыводзіць [каня] да гнуткасці цела. У [«слімаку»], і на маю думку, марудлівага [каня] зможаш зрабіць болып жвавым і лягчэй прыстасаваць да розных прыемных дзеянняў, чым штораз заходзячы на разнастайныя колы. Таму раю адразу пасля гэтых першых навук прывучаць каня да такога бегу, які патрабуе сілы і розуму, але вышэйзгаданым спосабам, памалу, зычліва і цярпліва.

«Слімак» трэба зрабіць такім: колца, якое ў самой сярэдзіне, мусіць мець толькі адзін прэнт25 у дыяметры, наступнае на паўпрэнта шырэйшае, і трэцяе яшчэ на паўпрэнта шырэйшае, і ісці яны павінны адно за другім, як тут на другой старонцы вымалявана для лепшага разумення (Мал. 2). Адлегласць аднаго «слімака» ад другога паводле простай лініі або такога парадку, які бывае ў рэпелонах, павінна складаць прынамсі пяцьдзесят крокаў, бо скачок з кап’ём у пагонях патрабуе добрай плошчы, каб правільней адпускаць і зграбна ды памяркоўна затрымліваць бег.

Уехаўшы вось у гэты «слімак», павярнуўшы [каня] на правую руку ці рыссю, ці галопам, адпаведна часу практыкавання і конскай вывучцы, мусіш праз усе колы паварочваць аднолькава, як пачнеш, аж да найменшага, якое аб’ехаць двойчы, тым жа шляхам і спосабам, як уехаў усярэдзіну, выехаць або выбегчы

КНІГА ДРУГАЯ

назад наўпрост да другога «слімака», падбегшы да якога блізка, трэба адразу і роўна спыніцца на месцы «паловай часу»26 для яго агляду, а потым і ў гэтым другім [«слімаку»] павярнуць налева і выехаць назад управа тым жа шляхам. Будзеш ездзіць у гэтых колах рыссю або галопам, пакуль не ўбачыш, што для аднаго разу досыць, і скончыш, выехаўшы на «прамы парадак» і спыніўшы там каня. А гэткі спосаб практыкавання не толькі карысны, але, папраўдзе, і мудрагелісты і вельмі прывабны, асабліва калі [вершнікі] пачынаюць і заканчваюць бег на двух конях адзін насустрач другому, раз-пораз мінаючы адзін аднаго.

Раздзел XVI Пра рэпелоны

Рэпелоны, або бег да месца, не трэба шмат рэкамендаваць: яны найпрывычнейшыя і найзвычайнейшыя для служылых ваенных людзей у мітуслівых бітвах, у далёкіх пагонях, у двубойных справах і ў розных пацешных спаборніцтвах і найбольш прыдатныя для паслухмянай затрымкі і для спрытнага і раптоўнага павароту каня; выгляд іх, намаляваны для вачэй, ёсць вось гэты, на другой старонцы (Мал. 3).

Ужываюць дваякія рэпелоны прасторнейшыя і больш сціслыя, адпаведна тэрміну практыкавання, злучаныя паміж сабою сцежкай такой даўжыні, колькі досыць для скачка з кап’ём. У абодвух амаль аднолькавы спосаб навучання: у рысі, у бегу і ў затрымцы [трэба рухацца] аднастайным целам, і пры павароце цэласным, роўным, а не скрыўленым, спачатку злёгку рыссю, а потым і галопам. Павінен быць захаваны толькі гэты памер ў шырэйшых акружнасцях з абодвух канцоў рэпелонаў, якія робяцца звычайна ўпоперак на два ці на паўтара прэнта, [каб было] магчыма па два і па тры разы павярнуцца на адну і на другую руку, у аднолькавай меры выконваючы галопам або рыссю, такім жа спосабам (алюрам. Заўв. пер.), як [і] па сцежцы прама ад першага да другога кола, і так паволі прывучаць каня да лягчэйшага і спрытнейшага паварочвання.

Але ж у сціслых рэпелонах, якія маюць колка толькі на палову або на адзін прэнт, там ужо толькі па разе даводзіцца павярнуць на правую і на левую руку, і то штораз пад’язджаць да колка ў паўзатрымцы, для бяспечнага павароту і спрытнейшага перамяшчэння ўсяго цела, прыводзячы каня да такога павароту з вялікай асцярожнасцю, каб не выскокваў за мяжу або не закульгаў, што часта здараецца пры неабачлівасці, асабліва калі [вершнік] раптам захоча павярнуць у кола без затрымкі, з той жа хуткасцю, якой імчаў па сцежцы.

Такім чынам, маючы ў памяці гэтыя першыя заўвагі ў навуцы, лёгка можаш прывучыць каня да такога бегу. Абыходзься з ім вельмі далікатна і адпрацоўвай бег з умераным трыманнем, доўга не надакучвай яму гэтым практыкаваннем, але кожны раз або некалькі праскакаўшы тут і там, адпачні і ў тым жа месцы пусці крокам. Бо паколькі гэты бег патрабуе больш працы, чым іншыя, [і] даецца каню з цяжкасцю, то можа яму вельмі хутка абрыдзець і стаць прычынай упартых і ледзь выкараняемых заган і свавольства. Таму ўпраўляйся з канём асцярожна і навучай яго з вялікай лагоднасцю, [каб] не пазбаўляць потым з цяжкасцю і працай таго, да чаго [ты] прывучыў сваёй нецярплівасцю і неабачлівасцю.

Існуюць таксама рэпелоны, названыя fallitF, гэта значыць «.памылковыя», [калі], акрамя прынятага звычаю, у прабягаемых колках [робіцца] паварот на правы і на левы бок разам «у цэлым часе»28, але ж паколькі яны выконваюцца хутчэй каб паказаць кавалькаторскае ўмельства і выпрацаваную конскую вартасць і паслухмянасць, чым дзеля патрэбы, [мне] здаецца, [лепш] абмінуць іх на гэты час, бо не магу гэткіх больш вытанчаных практыкаванняў растлумачыць дасканала, акрэсліўшы пяром.

Раздзел XVII Пра «змейку»

Коні з настроем ад прыроды прыўзнятым і вясёлым ахвотна падаюцца на адзін і на другі бок, накшталт вужачага кручэння, і тым лягчэй падчас наступнага практыкавання, вельмі хутка і з ахвотай, разумеюць такі бег, які хаця выглядае, шчыра кажучы, непрыемна, але для ваеннага чалавека, які націскае на розныя ручныя стрэльбы або і на коп’і, ухіляючыся ад нязвыклага [да гэтага] непрыяцеля, вельмі карысны і каня прывучае да гнуткасці і зацвярджае пры зямлі ў асаджванні і ўтрыманні. Таму, калі рот

і карак ужо добра пастаўлены, а цела сабранае, не шкодна нагружаць каня гэтым практыкаваннем, з той асцярожнасцю, каб не кожным разам быў гэтаму вучоны, бо калі да яго звыкне, захоча гэтага і ў іншых бегах і возьме дрэнную і шкодную загану круціцца і так, і гэтак. Але раз ці два ў тыдзень, пасля іншага практыкавання, можна з ім уваходзіць у гэтае, ужо з супакоеным, працуючы на ім з ахвотай і нядоўга.

Сама «змейка» павінна быць размечана на пяць паўколаў, як убачыш ніжэй (Мал. 4), а на кожным канцы па цэлым колку, зробленым, адпаведна конскаму ўменню, болыпым ці меншым, у якім найперш пачынаць крокам, потым рыссю і галопам; трэба пільна выконваць, каб [конь рухаўся] цэласна ўсім целам, а не хістаўся дзесьці там шыяй або задам; калі ж бы такі чаркескі бег быў крокам-бокам, як кажа прымаўка, то не кавалькаторская навука. Таксама ж з лёгкасцю можаш зрабіць яго падатлівым у трыманні кавяцанам і ў пад’ёме пераду, падаючыся і сам усім сваім целам, быццам бы паварочваючы [каня], прыціскаючы лытку ля папругі з таго боку, у які хочаш яго скіраваць, а супрацьлеглай лыткай зусім не рухаючы або вельмі мала датыкаючыся шпораю.

Падступіўшы да колка, ні на колькі не спыняй [каня] ані затрымлівай, як то ўказвалася ў рэпелонах, але ў адзін час і адным спосабам павараціўшы яго ў колку, адразу вяртайся назад той жа «змейкай» да другога колка, адкуль прыехаў, і так штораз праедзь туды і сюды тройчы, пачаўшы і скончыўшы на правую руку; занадта не надакучвай. Але, павярнуўшы астатні крок у колку і заканчваючы не ў «змейцы», a ў простым бегу, мусіш выехаць з кола і, затрымаўшы [каня] ўласна як у рэпелонах, асадзіць назад на крок і два. I такім чынам, пагладзіўшы, крокам павараціўшы на правы бок, на гэты час здаволіцца.

Раздзел XVIII

Пра рэдопію, або працу на месцы

Каня, добра ўжо навучанага статычнаму і роўнаму спыненню, паслухмяным паваротам у прасторных колах, у «слімаку», у рэпелонах і ў «змейцы» рыссю і галопам, належыць прыводзіць напрыканцы да яшчэ болып скарочанага бегу не толькі дзеля таварыскіх пацешных забаў, найлепшых турніраў, але вельмі патрэбнага і для двубойных і бліжніх бітваў, якія здараюцца ў небяспечных месцах. А ён ёсць дваякі: адзін у выглядзе лічбы 8, замкнёнай з абодвух канцоў, другі у адзіночным колку (е), раздзеленым пасярэдзіне. Гэтае першае колка, узятае са «змейкавага» бегу, да канца не завяршае згінання, толькі адзін раз паварочвае направа, а другі раз налева, у ім табе лягчэй выездзіць[каня], чым у апошнім, але абодва патрабуюць вялікай увагі, часу і падатлівасці ўсяго роўнага цела. I тое [практыкаванне], і гэтае найдасканалейшыя сярод усіх бегаў, таму сапраўды найцяжэйшыя і для навукі, асабліва пададзенай словамі на паперы. А хутчэй хачу прызнаць без сораму, што не ўмею апісаць пяром і дасканала растлумачыць спосаб і словы (тэрмінамі называюць) нашай польскай мовай, якой кавалькаторская навука ніколі не выкладалася пісьмова для гэтых мясцін; аднак жа, наколькі мне дазволіць само падабенства, сяк-так паспрабаваць не шкодзіць.

Усякае апісанне практыкавання (без якога немагчыма вывучыць дасканала і правільна ніводзін бег) дасведчаныя кавалькаторы ў сваёй навуцы раздзяляюць на тры [спосабы] і празываюць [ix], асабліва італьянцы, у якіх у наш век гэтая навука найболып дасканалая, di tuto tempo29, di mezzo tempo2,9, contra tempo2', гэта значыць, «усім часам», «паловай часу» і «супраць часу», што для лепшага разумення я павінен выкладаць так. «Усім часам» называюць, калі ў практыкаванні, каб стала зразумела каню, ведучы да чагосьці вытанчанага і для спрыяльнага аддыху, затрымліваем [каня] або асаджваем усім целам і ўсімі нагамі столькі часу, аж [пакуль] не спыніцца ўвесь цэласна.

«Паловай часу» калі, пераходзячы з аднаго бегу ў другі, затрымліваем вельмі мала, толькі для нагляду за выкананнем болын гнуткім, асцярожным і бяспечным.

«Супраць часу» пад гэтым разумеем, калі аднастайным чынам, без адзінай найкарацейшай затрымкі, адпрацоўваем у якім-колечы практыкаванні рысь або [іншы] бег. Бо калі паводле патрэбы і нашай волі хутка паварочваем каня звыш ягонага чакання і разумення на адну ці на другую руку, адмяняем яму звычайны парадак, папераменна прыводзячы ў такія і ў гэткія [становішчы] без адзінага імгнення на роздум.

Вось такі раздзелены час, пра які месцамі вышэй згадвалася ў розных практыкаваннях, калі ты яго зразумеў, патрэбна захоўваць у кожным вучэнні і памятаць кожнаму вершніку, а асабліва пра «палову часу» і пра асаджванне каня. Зараз я ўжо пераходжу [да таго], якія часы належыць ужываць у абедзвюх

рэдопіях і на чым заснавана гэтае вытанчанае практыкаванне. Скіроўваючы бег у лічбу [8], трэба заўсёды высылаць і вучыць каня «супраць часу»; рабі на ім папярэдне немалы [тэрмін] усё крокам, а потым роўнай рыссю, пакуль не зразумее і не засвоіць добра павароты пераменнай рукі, а напрыканцы самым лёгкім галопам; падымай [каня] павадамі і высылай рукой для больш бяспечнай пастаноўкі ног, павяртай усім целам, ніколькі не скрыўленым і не нахіленым, толькі па адным разе на кожны бок, але, канешне, не болып; пільнуй, каб [конь] ні на колькі не павялічваў і не сціскаў колкаў. Сагнуўшы яго па разе на адну і на другую руку, спыняй таксама ўсярэдзіне гэтай лічбы, не выязджаючы вонкі, і, кожны раз пагладзіўшы, можаш узнавіць гэтыя павароты, пачаўшы крокам; не перабольшвай, пакуль не прывучыш яго праз некаторы час да такога больш частага і паслухмянага выканання. Наогул, каб [конь] быў у гэтым найдасканалейшым, шмат разоў на ім не рабі, але часта адпачывай, выконваючы раз на адным месцы, другі раз на іншым, дапамагай яму яшчэ для лягчэйшага разумення рукой, лыткай, пятой і пальцатам.

У другім кшталце рэдопіі трэба весці каня такім жа чынам і з такой жа асцярожнасцю і дапамогай, ёсць розніца толькі ў самім часе і месцы спынення. У такім колачку (якое нарэшце бывае сціснута амаль да даўжыні самога каня) прыйдзецца вучыць [яго] «цэлым часам» для лепшага разумення, падрыхтоўкі і пасылу ўсім целам у такое сціслае і хуткае выкананне, гэта значыць, кантралюючы і прыводзячы яго да такога выканання спосабам, як і пададзеным у лічбе, захоўваць гэтую меру часу. Павараціўшы на правую руку, раз, другі або і трэці, адпаведна ўменню і прыахвочанасці [каня], заканчвай, сціснуўшы яго ў колачка і выслаўшы; у самай сярэдзіне мусіш спыніць «цэлым часам», рухаючы ці назад, ці ўперад, ці ўбок датуль, пакуль не стане роўна ў гэтай сярэдзіне, трымай яго заўсёды ў прамым спыненні, дасягнуўшы чаго, таксама трымай павады роўна разам, і трэба сагнуць каня кавяцанам у тым жа колачку на левую руку, раз і другі, як раней, і таксама закончыць усярэдзіне «цэлым часам», спыніўшы. А гэта захоўвай, выконваючы ў той жа меры, такім жа чынам, без адзінага пакрыўджання, з конскай ахвотаю да такога бегу, аж пакуль не прывядзеш [каня] да паслухмянага і жвавага кручэння, за якое не можа быць нічога больш відовішчнага і патрэбнага.

Існуюць, праўда, некаторыя кавалькаторы, якія, паварочваючы ў гэтым жа адзіночным колачку па разе, ды і па некалькі [разоў], вучаць каня рабіць contra tempo, гэта значыць, «супраць часу», называючы такое беганне volte falite «кручэнне памылковае». I сапраўды яно вартае здзіўлення у адзінае імгненне вока сагнуць такую немалую цялесную махіну на адзін і на другі бок, але ж толькі дасканалым майстрам належыць вучыць гэтаму лепшых выезджаных коней і рабіць на іх, [бо] з недасведчанасці можна вельмі хутка знаровіць і сапсаваць [каня], таму даручаю і дазваляю гэта [толькі] самім [майстрам], з той умовай, каб выконвалі выкрутасы і рэдка, і на падпрацаваным, і на вельмі вясёлым на той час кані па яго добрай волі і ахвоце.

А на цяперашні час [для цябе] ёсць столькі падказкі або, хутчэй, майго погляду на практыкаванні і конскую навуку розным бегам пры зямлі, належным для рыцарскай працы і ўсякіх ваенных спраў, колькі я быў вышэй абавязаўся выкласці пісьмова як мог найлепей, не паглыбляючыся ні ў якія пад’ёмы і навучанне каня высокім скачкам, што нашаму народу найменш прыемна. У чым хаця [другая кніга], здаецца, дагадзіла і дазволіла істотна зразумець [такую язду] вельмі рэдкаму [чытачу] (або, можа, і нікому), ва ўсякім разе, я шчыра і як мага карацей усё паказаў і напісаў, колькі магло выйсці з майго малога ўмення, але калі недасканала, баранюся гэтай прыказкай: «Multum praestitit, qui fecit quod potuit» «Шмат справіў той, хто зрабіў, што мог».

Раздзел XIX

Як пазбавіцца некаторых конскіхупартасцей і заган

Усе рамеснікі пагадзяцца са мною ў тым, што цяжэй добра выправіць сапсаваную рэч, чым зрабіць новую, таму смела магу сцвярджаць і тое, што цяжэй пазбавіцца заганы, прывітай клячы дрэнным навучаннем, чым пачаць яе вучыць парадкам у жарабячых гадах, а гэта з той прычыны, што не без вялікай працы і кемлівасці прыходзіцца перамагаць неразумную жывёлу і выкараняць і перамяняць загану яе характару, якая больш небяспечная, чым цялесная. Таму ж давядзецца прыгадаць некаторыя самыя галоўныя [вады], якія прыйдуць на памяць.

Калі конь з цяжкасцю прыпыняецца або ні ў якой меры не хоча асаджваць назад, трэба ля месца, дзе хочаш яго спыняць, паставіць кагосьці з пальцатам, хто б яму пагражаў і як бы страшыў памалу, ці, калі б [конь] быў вельмі ўпарты, хвастаў спераду канцом дубца па грудзях і па нагах, напіраючы на яго, пасля чаго, калі будзе асаджвацца, кожны раз яго пагладжваць, а рушыўшы зноў уперад, злёгку паварочваць крокам, што рабіць часта, і [конь] сам потым паступова дасць сябе да гэтага прывучыць.

[Калі коні] з ляноты задратоўваюцца заднімі нагамі ці падковамі аб пярэднія або спатыкаюцца, гэта загана вельмі псавальная і шкодная, на такіх трэба ў меру рысіць усё прама па глыбокай раллі, [па] няроўных месцах з пагоркамі з гары і ўніз ці паміж камянёў. I так [конь], падымаючы ногі і калені вышэй з-за няроўнага месца або з-за глыбокага ўвязання ў зямлі, будзе вымушаны забыць гэтую ляноту і болып згінаць суставы, ставячы капыты асцярожней.

Калі конь у галопе прызвычайваецца апускаць галаву, круціць ёю і падбрыкваць задам, тады, гукнуўшы яго строгім голасам, а можа, разам з голасам і пальцатам па спіне добра секануўшы, у гэты момант галопам на ім не ехаць, але пусціць найхутчэйшай рыссю, аж пакуль не перастане гэта [рабіць], a потым зноў пачаць [галоп], бо іначай, заўпарціўшыся, заўсёды імкнуўся б ўцякаць з кола.

Калі [конь] ад непакорнасці робіць скачкі, кідаецца і не хоча ісці прыстойнай манерай, тады адпусці рэзка [павады], прымусь яго да добрага галопу, хвастаючы і пагражаючы голасам, аж пакуль не зморыцца і не перастане; потым зноў увядзеш у тваё заданне, пагладжваючы па шыі і пахвальваючы. Калі ў галопе нешта засякаецца, не з упартасці і не са злосці, але нібыта чагосьці баючыся, гэта знак слабасці. Таму такога ашчаджай, ніколі яго вельмі [хутка] не высылай ні рыссю, ні галопам, аж пакуль не выправіцца добра і не набярэцца смеласці.

Калі конь у затрымцы або і на хаду выстаўляе галаву, выцягваючы выпрамленую шыю, ці ў яго дрэнны рот, ці [сам] вельмі слабы. Калі рот дрэнны, гэтую загану можаш выправіць муштуком (пра што знойдзеш ніжэй). Калі ж гэта на яго находзіць ад слабасці, у спыненні і ў практыкаванні адпускай яму павады, патрэсвай патроху, і ў час свабодна затрымлівай. Без разумення яго сіл нічога гвалтам на ім не рабі, пакуль памаленьку не прызвычаіцца да большай працы.

Каня, які ад жвавасці ці ад дрэннага навучання прывык выскокваць з кола, трэба зноў прывучаць не рыссю, не галопам, але крокам як мага лагодней, так доўга, пакуль пра тое не забудзе, а потым паступова пераводзіць на рысь і галоп. Калі ж робіць гэта з упартасці і з нейкага свавольства, не жадаючы слухацца, зусім не рэагуе на нацягванне кавяцана і на пальцат ці хаця і рэагуе, але, убачыўшы магчымасць, выскоквае за мяжу, тады трэба, каб пешы заходзіў перад ім з таго боку, у які [ён] уцякае, з моцным пальцатам або і з доўгім кіем, указваючы і пагражаючы. А дзе і на гэта будзе мала звяртаць увагу, крыкнуць аглушальным голасам, хвастаць і біць яго з таго боку, ніколькі не шкадуючы, ды як бы і заганяць [назад] (у чым павінен дапамагчы повадам і той, хто на ім сядзіць), аж пакуль зноў не ўвойдзе ў кола ці спачатку не ўступіць і не працягне выконваць пачатае практыкаванне. Калі так будзе зроблена некалькі разоў, вер мне, што хутка перастане [сваволіць], адно справядліва гэтаму пешаму прыйдзецца яму пагражаць. Калі б [конь], таксама ад упартасці, сціскаў кола, ніяк не звяртаючы ўвагу ні на пальцат, ні на шпоры, тады гэты пешы павінен станавіцца ўнутры кола, але ўжо не з такой строгасцю і без усякага біцця, толькі для пагрозы, бо гэта меншая загана і яе лягчэй пазбавіцца.

Калі нейкі конь усё торгае галавой уверх або трасе, зусім не рэагуючы ні на адзін муштук, падабраны адпаведна ягонаму роту, ні на пакаранне кавяцанам, такога не зможаш адвучыць ад гэтага інакш, толькі жалезнай вуздзянічкай32, наверсе жалабкаватай з надпіленымі зубочкамі, павернутымі ўнутр да ноздраў. Заўсёды добра і моцна зашпільвай ноздры ў кола, каб [конь] не мог па сваёй волі ні рот разяваць, ні язык высоўваць. Таксама вельмі дапаможны сродак прывязаць да муштуковага вока пад падбародачным кручком ядвабны шнурок або тасёмку, працягнуць яго ўнутр паміж губой і ніжнімі зубамі, там, дзе бывае прыроджаная ямка, і так другі канец моцна прывязаць да супрацьлеглага муштуковага [вока], але [нацягваць] наколькі можна, не занадта. Што не толькі пазбаўляе [каня] такой вады, але і муштуку дадае большай улады, і ў кожнага каня з дрэнным ротам выкараняе шмат кепскіх штук. А гэта ж выпраўляе і тую загану, калі [конь] ірве повад уніз, асабліва калі замест тасёмкі або шнурка, як некаторыя звыклі, будзеш ужываць плоскі ці акруглы гладкі ланцужок, спецыяльна зроблены далікатна. Мноства кавалькатораў лічыць гэта для сябе нават немалым сакрэтам, аднак я не шкадую для людзей і напісаць.

Часта сустракаецца, што конь, ідучы, адно вуха настаўляе, другое кладзе, перамяняючы і тое, і гэтае, быццам у іх чарвяк нейкі ўлез, таксама [бывае, што] абодва кладзе ці сціскае, ці ставіць наперад тарчма надзвычай у параўнанні з прыродным нашэннем. Гэта пэўны знак, што напраў нешта мудрагелістае ў сваёй фантазіі: мае жаданне або брыкацца, або кідацца, або на бок ірвануцца, або і з вершнікам аб зямлю ўдарыцца (як клячы звыклі рабіць з упартай нягоднасці і непакорнасці), або ўдарыць ці ўкусіць найбліжэйшага каня. Таму, заўважыўшы гэта, адразу не даць яму часу для выканання ягонага злоснага намеру, але шпорамі, пальцатам, зрушэннем на ім або і аглушальным голасам трэба яго перапыніць і караць, а нарэшце, калі б на гэта заўпарціўся, рэзка ўдарыць паміж вушэй канцом пальцата і рушыць з ім куды-небудзь убок, а калі перастане, ласкава пагладзіць, каб зведаў, што той, хто на ім сядзіць, мае над ім уладу і розум. Аднак трэба пільна даглядзець, ці не сапраўды муха або нейкі чарвяк у вуха яму ўлез, ці каб яму дзесьці ў нагаўкі спражка не калола, бо і на гэта скардзячыся, робіць падобную выхадку.

Конь з характарам нецярплівым ні да працы, ні да навукі, ды яшчэ ўпартым, схільны асаджвацца на месцы, б’е задам або, уздымаючыся на дыбкі, становіцца як стрыжань і калоціць пярэднімі нагамі; гэткія заганы як надта шкодныя, так і цяжкія для пазбаўлення, аднак жа з імі давядзецца абыходзіцца наступным чынам. Тое ж датычыцца зацятага [каня] (а зацятым я называю не толькі таго, які не хоча ўперад ні ступіць, ні ісці, але і таго, які, упёршыся на якую-колечы руку, ні ў якім разе не хоча паварочваць). Калі на яго гэта находзіць ад празмернай працы, якую ягоная натура не можа зносіць, тады з ім прыйдзецца абыходзіцца лагодней, паменшыўшы працу, пакуль з часам не прывыкне да яе больш; але калі з нягоднасці і з неўтаймаванага непакорнага намеру такога [каня] трэба пазбаўляць гэтай [заганы] строгім пакараннем пальцатам, шпорамі, вокрыкам столькі разоў, колькі ўпрэцца, хвастаючы па жываце і па машонцы доўгім і моцным пальцатам або карбачом33. Але калі і на гэта зусім не будзе слухацца, трэба за ім станавіцца двум пешым, у тым напрактыкаваным, з доўгімі кіямі, прыпраўленымі на канцы шыпамі, як і шпоры бываюць, і таксама моцнымі хвастаннямі, якія спалучыць са страшным вокрыкам, павінны калоць, секчы, біць па нагах, у зад, у бакі, пад хвост і куды найлепш дастануць, пакуль [конь] не зрушыцца з месца і не пойдзе сваім ходам, аднаўляючы кожны раз, колькі пасмее адважыцца на гэтае [непаслушэнства]. Аднак жа кожны раз, як перастане ўпарціцца, вершнік павінен прылашчыць яго і сам ніколькі не біць. Але калі і на гэта яшчэ ніколькі не зважае, некаторыя прывязваюць да хваста званочкі або калючую жалезку, зробленую накшталт яжа, якая калі кратае яго ці коле паміж ног, [ён] баіцца адступаць назад. А іншыя і аблупленай яжовай скурай абшываюць [канец] аглоблі, колюць пад хвост і ля машонкі або кошку на ім прывязваюць і да хрыбта яе, раздражнёную, падсаджваюць; іншыя страшаць агнём з запаленай саломы, траскучымі ракетамі, кіданнем каменняў і стралянінай з рушніц без куль паміж задніх ног, і адвучваюць ад гэтай упартасці, і робяць шмат іншых прылад, якія дзеля кароткасці абміну, бо і гэтага досыць. Што ўсё хаця дазваляю ўжываць, калі чым-колечы можна пазбавіцца такой заганы, але значна часцей гэта больш шкодзіць не клячы, а таму, хто на ёй сядзіць, бо яна можа адчайна панесці. Раю, каб лічыліся больш з чалавекам, чым з жывёлай, каб, пераадольваючы конскую нягоднасць, вершнік не апынуўся з парушаным і надарваным здароўем, дзейнічай у такім [выпадку] асцярожна і абачліва. Яшчэ і гэта некаторыя звыклі ўжываць: завязваюць каню машонку шнурам, мяккім, не вельмі тонкім, каб не рэзаў, а другі канец свабодна прывязваюць ля лукі. Як толькі [конь] пачне падавацца задам, той, хто сядзіць на ім, таргане за шнур, а конь паскача, думаючы, што да яго ззаду штосьці іншае дакранаецца.

А калі і пры такіх умовах нічога не дапаможа воз, калымага, плуг для такога каня будуць вельмі цудоўнымі, бо яго шкада цярпець паміж добрымі не толькі ў княжацкай, панскай, але і ў зямянскай стайні. Меў я раз гэткага [жарабца з] майго статка, якога нішто не дапамагала да канца пазбавіць падобнай сабачай заганы без аднаўлення; падкарміўшы, я прамяняў [яго] на валаха. Я не прагадаў, але як той добры чалавек не ведаю, аднак жа [ён] сам вельмі настойліва выпрошваў яго для [свайго] статка, пры мне ж засталіся віна і шкадаванне. Я ганьбіць [гэтага каня] не смеў, бо, кажуць, дрэнная тая птушка, што сваё гняздо пэцкае.

Таго ж [каня], які ўздымаецца [на дыбкі], пазбавіш гэтай заганы, хвастаючы яго, калі ўздымецца, з правага боку доўгім пальцатам па каленях, і [трэба] як мага ніжэй удараць па [пярэдніх] нагах, бо [конь] адчувае ў іх больш востры боль, чым дзесьці на целе, і потым, баючыся, не будзе падымаць ногі.

Ды яшчэ трэба на той час класці яму ў рот муштук просты «дуты» і як мага больш вольны, бо прыкры [муштук] і сам бывае важкай прычынай гэтаму. Каня з такой заганай не вучы асаджваць назад, але пабуджай штораз як мага хутчэй [рухацца] ўперад, не даючы яму часу на ўспамін [вады]; для гэтага вельмі карысныя і лубяныя або чарапічныя тонкія ляскаючыя бразготкі, [якімі] ўдараюць яго ў чуб паміж вушэй не столькі каб зрабіць балюча, колькі для застрашвання, прытым адразу ж высылаюць уперад шпорамі і голасам. Але біць па галаве пальцатам ці дубцом зусім не ўхваляю, бо акрамя таго, што можна лёгка асляпіць па неасцярожнасці, часам яму гэта яшчэ і дадае ўпартасці.

Ад брыкання задам адвучваюць звычайна падобным чынам: загадваюць пешаму добра пачаставаць [каня] па задніх галёнках дубцом або моцным і трывалым пальцатам столькі, колькі разоў брыкне; усё астатняе лёгка выправіць сам час з умеранай працай і далейшым абачлівым навучаннем, асабліва калі вершнікам будуць кіраваць не ўпартасць, але розум з цярплівасцю.

Калі конь схільны класціся пад чалавекам, прыйшоўшы да якой-колечы вады або калюжы, выязджаючы на такім, трэба сядзець асцярожна: як толькі адчуеш, што [ён] да гэтага імкнецца, адразу караць яго адначасова аглушальным голасам (нічога страшнейшага за які ніколі для каня няма), пальцатам і шпорамі, як мага хутчэй на ім выязджаючы. Але ж знаходзяцца і такія, што ў кожны выезд імгненна, раней за людское папярэджанне, кідаюцца і кладуцца ў ваду, зусім не рэагуючы ні на біццё, ані на крыкі. Гэткага [каня] не можаш пазбавіць той заганы ніводным больш надзейным спосабам, толькі такім: едучы да вады, загадай сесці на яго дужаму мужыку або машталеру, падрыхтаванаму да купання, за ім няхай пешкі ідуць туды ж двое або трое яго таварышаў, а як толькі ўедзе [ў ваду, і] конь пачне класціся, няхай і той, хто на ім сядзіць, і тыя, што за ім, падскочыўшы, ці перавернуць клячу ў вадзе на бок, ці хаця б акунуць толькі галаву так надоўга, каб і вады напіўся добра, і ў вушы яму яе набралася, апускаючы і акунаючы яго так некалькі разоў, аж каб яму гэтае купанне добра абрыдла. Потым там жа трэба яго выпраць і збіць пальцатамі або кіймі; і, тамсама сеўшы, выехаць на ім з вады, супакойваючы. Калі так будзе зроблена яму некалькі разоў, ніколі больш на гэта не спакусіцца. Бо апроч таго, што конь будзе памятаць гэтае страшнае паглыбленне, яшчэ і калі ён вады ў вушы набярэ, будзе вымушаны вытрасці яе з вялікай сваёй агідай. Што яму хаця не вельмі карысна, але ж і зашкодзіць надоўга не можа: людзі звыклі часта злога злым пазбаўляцца, калі добрага інакш не могуць дасягнуць.

Конь, які ўносіць, супрацьлеглы ўпартаму; гэта бярэцца або ад дрэннай звычкі неназіральнага вершніка, які выконвае на ім празмерную працу звыш яго магчымасці і прызвычайвання да яе, або [конь] мае дрэнны, сапсаваны рот ці губы, мясісты і цвёрды падбародак, або [таму], што [цуглі] бярэ на ікол, a гэткага чым даўжэй у бегу цягнеш павадамі, тым далей бяжыць і ўпарціцца. У тым выпадку, калі дрэнны рот мае з нараджэння, можаш выправіць яго муштуком, падбіраючы яму такі, якога будзе патрабаваць асаблівасць ягонага рота, пра што навуку знойдзеш ніжэй у апісанні муштукоў. Калі [рот] сапсаваны, на такім [кані], канешне, зусім не працаваць, аж пакуль у яго рот зусім не загоіцца, кладучы яму потым больш вольны, чым звычайна, муштук. Калі ж прычына ў тым, што вершнік быў неабачлівы ў сваім практыкаванні, няхай ён жа дасць [каню] больш вольны муштук, прыпыніць вялікую працу і строгае каранне, лагодна і паступова выязджае яго і прывучае, як нанава, а што сапсаваў неабачлівасцю, хай навярстае сваёй працай і цярплівасцю, прыводзячы [каня] да першай паслухмянасці, пакуль гэта ўсё да канца не забудзе, кожны раз даючы каню траўкі ў рот і выпраўляючы яму [рот] розным чынам.

Але калі ўжо на ікол бярэ, гэта найгорш, што конь робіць траякім чынам: калі толькі малы ланцужок, які будзе над самым муштуком, закідвае ў роце губой за ікол, з гэтым лёгка справішся, прыбраўшы з муштука прэч верхні ланцужок, і так гэтага пазбавішся; калі закідвае не ланцужок, але сам муштук, а закінуўшы яго, сціскае ротам і нясе, тады, як толькі гэта заўважыш, трэба паадпусціць яму муштук, патрэсваючы павадамі, каб тым хутчэй спаў з іклаў. Або калі [конь] сыходзіць з роўнага поля ці з дарогі, караць яго голасам, шпорамі, павадамі, пальцатам [і] так надоўга пусціць прама, аж пакуль яму значна не надакучыць, а хаця б ужо і сам пажадаў спыніцца, прымушаць яго да бегу, ад чаго некаторыя коні і самі перастаюць так рабіць, асабліва больш кемлівыя. Але паколькі гэта зрэдку дапамагае і невядома, дзе і калі такое здарыцца, таму мусіш выпраўляць гэткую загану [з дапамогай] прызначаных ніжэй муштукоў.

Калі [конь] таксама, закінуўшы цуглі языком на ікол і разявіўшы губы і перакрывіўшы рот накшталт нажніц, языком так доўга абапіраецца на ікол, што чалавек ледзьве і руку можа разагнуць, і разганяецца,

ГІПІКА, АЛЬБО КНІГА П РА КОНЕЙ

уносячы, такому ні адпусканне павадоў, ні надакучлівая праца зусім нічым не дапамогуць. Цуглі з шырокай падкоўкай або з «гусінай шыяй», якія агаляюць дзясны і раскрываюць губы, з гладкімі буклямі або з «дынямі», ледзьве могуць ратаваць ад гэткай упартасці. Але калі хочаш і ў першага, і ў апошняга [яе] цалкам выкараніць і назаўсёды быць забяспечаным ад гэтай вады дам такую не многім вядомую, але патрэбную параду. Асцярожна паваліўшы каня, загадаць умеламу кавалю вялікія іклы, верхні і ніжні, на якія звык нешта браць, з абодвух бакоў вырваць вострымі абцугамі і пілаваць пілкай, для гэтага нарыхтаванай, не баючыся з гэтае пары ніякага здарэння, каб потым ужо заўсёды мець больш паслухмянага каня, і будзеш спакойна кіраваць ім значна слабейшым муштуком.

Цвёрдасці конскай бародкі таксама лёгка пазбавішся падбародкавымі ланцужкамі, розніца і ўздзеянне якіх выкладзены ніжэй; толькі памятай тое, што чым таўсцейшым бывае зроблены гэты ланцужок, тым мацней уздзейнічае, а скуру менш перацірае і, менш павяртаючы, робіць [каня] больш паслухмяным у затрымцы.

Палахлівы конь, які патрапіцца, робіць гэта або з-за маладосці і таму, што дасюль не бачыў розных рэчаў, або з-за паганага вока, або таксама і ад натуры. 3 якім гэта адбываецца ад сурокаў, таго ўжо ніякім чынам нельга выправіць, але, заўважыўшы ягоны спалох, [трэба] хутчэй пагладжваць яго, а не біць, абыходзячыся мякка, пакуль не прыглядзіцца. Бо, пабіты, потым будзе больш баяцца і таго, што яму ў вачах, акрамя рэальнасці, нешта іншае бачыцца, і ўспамінаючы жорсткае пакаранне, штораз больш [будзе] трывожыцца. Але які па маладосці сваёй бывае баязлівым, таго належыць прывучаць часам цярплівасцю, а часам і напамінам праз сярэдняе пакаранне, прыводзячы штораз да большай смеласці. Што кожны конь найлепш выпрацуе, калі на ім будуць часта з лагоднасцю раз’язджаць паміж людзьмі, сярод розных стрэльбаў або бліскання зброі, хаця б загадзя для гэтага самага падрыхтаванай, паміж коней, сярод нейкага шуму па вуліцах, дзе катляры, кавалі жывуць, міма млыноў і шумных рэк, у дождж, у вецер, у непагоду, па лясах, па гарах, не толькі ўдзень, але і ўначы, наязджаючы часам то здалёк, то зблізку на харугвы, на бубны і на розных звяроў, звычайных у кожнай краіне, пасля чаго сам досвед з гадамі, таксама як і ў чалавека, будзе рабіць яго чым далей, тым больш смелым і мужным.

Каня, які торгае хвастом, трэба пазбаўляць заганы, калі [ён] вельмі палахлівы, ездзячы на ім без шпор або зусім да яго імі не дакранаючыся, і не сцябаць пальцатам па адчувальных месцах, для кавалькавання прывязваючы раменьчыкам рэпіцу ля хваста ўздоўж машонкі да седлавой папругі пастаянна, пакуль не адвучыцца. Калі б быў надта звыклы да гэтага, звычайна мусяць прымацоўваць ля прамежнасці пад хвастом шрубавую жалезку, зробленую ўмелым слесарам; такія [жалезкі] бываюць рознымі, таму немагчыма апісаць [ix] пяром для вырабу, гэта адкладаю да [асабістай] сустрэчы са мной або адсылаю да іншых вершнікаў, тым часам мусіш крыху пацярпець ці дамысліць астатняе [самастойна], а калі ўжо [ты] і сам раней даведаўся, павінен за гэта аддзячыць іншаму.

Раздзел XX

Выбар месца і зямлі для навучання коней

Бяспечная дасканаласць і спрытнае ўмельства ў хадзе нямала залежаць ад пастаноўкі ног кожнаму каню. Што не менш паходзіць з выбару месца, прыдатнага для язды, таму і пра гэта здалося [патрэбным] што-колечы расказаць. Тупейшым коням для падымання ног і ўводзін у большую працу, таксама занадта жвавым і скакучым для хутчэйшага падпрацавання ўсяго цела і болып паслухмянага спынення заўсёды трэба абіраць, асабліва спачатку, роўнае месца і зямлю самую глыбокую і мяккую або ўзараную, або пясчаную, адпрацаваўшы на якой з палову практыкавання, пачатага па тваёй задуме, з астаткам можаш штораз перамяшчацца на болып цвёрдую. Але на конях, больш паслухмяных ці то па натуры сваёй, ці то ў выніку навучання, можаш увесь час выконваць тваю язду на зямлі найбольш цвёрдай і сухой, у якой бы, аднак, знаходзілася найменш зерня і дробных каменьчыкаў, што набіраюцца пад падковы і вярэдзяць нізкую пятку, а, зрэшты, дзе такую [зямлю] можаш мець, бо не зямля за намі наступае, але мы, спраўляючы па зямлі нашу часовую пілігрымку, мусім карыстацца такой, на якую патрапім. Патрэбна таксама перамяняць каню месца навучання: абіраць раз такое, другі раз іншае, роўнае і няроўнае, спадзістае, з пагоркамі, з нізінкамі або і перамяшанае, каб прызвычаіўся да пастаноўкі ног і потым мог у рысі, у

бегу заўсёды станавіцца латвей, не вельмі разглядаючы месца, калі, як час надыдзе, будзе выкарыстаны. А спыняць або затрымліваць, колькі разоў здарыцца, на крыху спадзістым месцы або пад горкай. У такім разе [конь] зробіцца не толькі дужэйшым у крыжы, але і будзе вымушаны расстаўляць заднія ногі шырэй, бяспечней і раўней, не вельмі падымаючы перад, а роўна абапіраючыся на зад амаль усім целам. А на гэты час у навучанні каня рознай натуры пры зямлі [існуе] столькі кшталтаў і спосабаў, вельмі карысных для рыцарскіх спраў і патрэб, колькі я здолеў перакласці34 найбольш зразумела і як мага карацей з-за недахопу слоў, звычайных у гэтай навуцы. Прашу паўторна: калі б каму-колечы ў чымсьці [гэта] да канца не дагадзіла, каб, угледжваючы і беручы пад увагу розніцу і цяжкасць трактатаў і навуку, дагэтуль не апісаную нашай мовай, [чытач] не лічыў [працу маю] дрэннай, а пасля другога выдання гэтых кніжак сціпла чакаў яснейшай і лепшай папраўкі або, узяўшы ад мяне імкненне, можа да іх нешта дадаў ці выдаў свае, больш дасканалыя.

Раздзел XXI

Пра падарожную абачлівасць

Я ўжо быў задумаў так завяршыць другую кніжку, нічога болып да яе не дадаўшы. Аднак успомніў, што, выкарыстоўваючы гэтую скаціну ў розных патрэбах, нам часта даводзіцца весці [яе] праз далёкія дарогі, таму мне здалося дарэчы ў самым канцы дадаць нейкую навуку і напамін, з якімі ўмовамі і асцярожнасцю трэба бяспечна весці коней у дарозе, раздзяліўшы на пэўныя перасцярогі лічбамі, каб лепш адбіліся ў памяці.

1. Кожны, хто задумаў пусціцца ў нейкую няблізкую дарогу, павінен вельмі пільна прасачыць, каб усе ягоныя коні прынамсі за некалькі дзён перад выездам былі падрыхтаваныя, як гэта звычайна ўмеюць кавалі. Бо Гіпакрат згадвае, што нячыстае цела чым больш прыводзіцца ў рух, тым больш пашкоджваецца. Таму перад зрушэннем з месца вельмі патрэбна, каб [капыты] былі расчышчаныя і падкаваныя.

2. У дарозе, калі здарыцца ехаць да гаспод або гасціных дамоў, каб не ставілі коней абы дзе, хаця б стайні былі і ў парадку, але добра агледзелі жолаб, ці не дзіравы, вычысцілі, а можа быць, і вымылі, a гэта для [таго, каб пазбегнуць] якога-небудзь згубнага заражэння. Бо ў гасціных дамах жа перамяняецца мноства людзей і розных коней, [таму] трэба засцерагацца, каб на месцы, дзе павінен стаць твой [конь], перад тым не стаяла якая-небудзь насатая35 або паршывая кляча, або хворая на мыт: несумненна тое, што такія хваробы перадаюцца вельмі хутка, амаль як паветра. Таму я бы параіў, каб у дарозе заўсёды, асабліва знаходзячыся ў дрэнных гасподах, давалі коням корм у торбах.

3. Даючы коням авёс ці ячмень, належыць глядзець, каб быў прыгожы, цёрты і добра правеяны. А што найважней каб у ім не было якога-небудзь здохлага павука ці пер’я, бо ад іх здараюцца розныя хваробы, а найчасцей кашаль і дыхавіца.

4. Вымываючы коням ногі на кожным начлезе віном, півам або воцатам, адпаведна краіне, часу і месцу, мець пільнае вока на тое, каб ногі пасля абмывання не заставаліся мокрымі, але адразу добра абцерці [ix] сухім палатном ці скручанай саломай. Бо інакш могуць утварацца апоі, «сабачыя» валасы36, распад капыта, і ў нагах збіраюцца розныя вадкасці. А такім жа чынам рабі і пасля пераходаў уброд.

5. На кожным начлезе, вымыўшы [коням] ногі, з пільнасцю аглядаць, ці [конь] не паранііў дзесьці нагу або капыт, ды не менш і тое, як ляжыць падкова, затым, калі б пясок, каменьчыкі ці нешта такое набралася пад яе, выбраць і выкінуць, для чаго патрэбна, каб кожны машталер заўсёды насіў ля пояса крывую жалезку, знарок для гэтага зробленую кручкаватай.

6. Здарэнне звычайнае, што коні ў дарозе ногі навярэдзяць, асабліва едучы па гразі паміж камянямі ці мастамі, капыт або пятка «гарыць» ці надбіваецца. Тады абавязкова трэба нанач, павымаўшы смецце з-пад падковы, растаўчы пад яе цалкам яйка са шкарлупінай, а потым зверху прысыпаць цёплым попелам, або напхаць каровінага гною, змяшанага з яечным бялком. Дый сам конскі гной, добра прамыты ў вадзе, а потым змяшаны з яечным бялком, цудоўна выцягвае з капыта гарачку і ўсякі боль. А дзе можна дастаць аліўкавага алею разагрэўшы яго добра, памазаць зверху рог. Ён і боль выцягвае, і рог увільгатняе, а распадацца не дапускае, робіць светлы капыт чорным.

7. Каб каню, які напрацаваўся і спацеў з дарогі, не давалі хутка есці і піць, таксама вельмі патрэбна, каб не дапускалася даваць занадта халодную ваду, якая бывае ў маразы, або летам амаль [такую ж]

сцюдзёную крынічную. Але калі летам каб трохі пастаяла ў цэбары з пакладзеным шматком-другім сена, калі ж узімку апусціць у яе які-небудзь нагрэты камень. Бо з-за неабачлівага вельмі халоднага паення здараюцца ахват37, прастуда, кашаль, зацвярдзенне ў страўніку і кішках, затрымка мачы, а потым і смерць.

8. Каб у дарозе коней заўсёды вялі аднолькава спакойна і адным чынам адпаведна патрэбе і часу. Таксама каб іх вялі не на муштуках, але ў кантарах, каб не сапсаваць рот неасцярожнасцю або рыўком.

9. Машталер каб ніводнай торбы са скрабніцамі або з іншымі рэчамі не вазіў на павадным кані. Бо гэтым і сёдлы псуюцца, і падкладка з той прычыны крыва ляжыць, і намульваюць [спіну] без ніякай язды, а часам і плечы пашкоджваюцца; але на тым [кані], на якім [сам] едзе, той [торбу] пэўна няхай цягне.

10. Павіннасць канюшага ці таго, хто едзе пры конях, тая, каб, [пакуль] дарогаю імчаць, ад коней не ад’язджаў; прыехаўшы, каб сам ні есці, ні піць не сядаў, аж пакуль наперад коней не рассядлаюць, абмыюць, высушаць, вычысцяць, прыкрыюць і есці дадуць. Ідучы спаць, даглядзець, каб усім коням было добра насцелена, ды яшчэ і непатрэбныя агні пагашаны. Назаўтра рана каб глядзеў за кожным канём, калі яго выводзіць машталер: ці не паранены і ці ў добрым здароўі, а самому напрыканцы, агледзеўшы, ці не засталося чаго ў гасподзе, сеўшы [ў сядло], выехаць адразу за коньмі, даглядаючы, каб іх не тузалі, вялі далікатна.

Раздзел ХХП Пра каванне коней

Вялікая гэта цнота ў конях, якія могуць без падкоў хадзіць і вытрымліваць дарогі без пашкоджання капытоў: некаторыя маюць гэта ад прыроды, як татарскія бахматы, маюць і ад звычкі. Было б цудоўна, калі б усе коні маглі такім жа чынам выконваць працу без падкоў. Але калі гэтаму вельмі перашкаджаюць галаледзіца, яміны, камяністыя палі і скалістыя горы, тады і найвынаходлівейшы чалавек не можа абысціся без [кавання], ад’язджаючы ў доўгую дарогу, бо і татары ў названыя часы звыклі абкручваць і абшываць раменнем з-за недахопу жалеза капыты сваім клячам. Тады тое, што мы мусім у нашых краях коней, асабліва лепшых, тым болып з рогам дробным або крухкім, узбройваць падковамі ў частыя і далёкія дарогі гэта справа звычайная.

Пра тое, якая розніца ёсць у каванні, [якія] адрозненні ў падковах, [пра] спосабы накладвання падковы і розную расчыстку рога адпаведна існасці і прыродзе капыта пра гэта падрабязна казаць не хачу, каб не паглыбляцца ў чужое жніво, гэта значыць, у кавальскае рамяство, ані хлеб у [рамеснікаў] адбіраць, раскрываючы іх таямніцы; пакідаю гэта ўмелым кавалям і іх навуцы. Толькі тое, здаецца, [трэба] закрануць, калі конь не дае кавацца ад боязі ці ўпартасці як гэтага пазбавіцца, бо знаходзяцца ж такія свавольныя клячы, што іх даводзіцца падкоўваць толькі расцягнуўшы на пастронках, з вялікай працай і шкодай для агульнага здароўя. Коней маладых і самых шалёных [трэба] прыводзіць і прывучаць да кавання спачатку ў загародцы, звязанай з жардзін, якую называюць «лісіцай», прыстасаванне вельмі карыснае (а ўжо, здаецца мне, пра яе двойчы рабілася ўпамінанне), бо можна лёгка, без крыўды пазбавіць свавольства пастронкамі. Але калі тую [«лісіцу»] нельга дастаць, як на войнах і ў іншых месцах, прыйдзецца ўжываць іншы хітрык. На такі выпадак існуюць доўгія плоскія клешчы, вельмі патрэбныя пры каванні, якімі кавалі звычайна сціскаюць каню губы, таксама і вушы, бо каню sensum, гэта значыць, чуллівасць, часткова суцішаюць, а потым і робяць спакайнейшым.

Але калі б і гэта не дапамагло, вазьмі пару алавяных шарыкаў, прадзіраў іх, прывяжы на нітку або шнурочак і ўпусці каню ў адно і ў другое вуха ўнутр, а другі канец каб звісаў з вуха для больш зручнага вымання, ці абкруці [яго] вакол вуха. Бо калі б волава засталося ў вушах, конь бы яго з цяжкасцю вытрасаў і напэўна б аглох. Гэта вельмі ўціхамірвае, бо як толькі [конь] пачне кідацца або рухацца, шарыкі ў вушах, падвешаныя на нітках, будуць там калаціцца, так што, разгублены, датуль, пакуль іх не вымеш, вельмі ціха мусіць стаяць і найбольш упарты: малая рэч, але вялікі сакрэт...

А гэтым ужо завяршаючы другую кніжку, прыступім у Імя Гасподняе да трэцяй.

1 Бахмат нізкарослы татарскі конь з густымі грывай і хвастом.

2 Фрыз адна з найбольш старых еўрапейскіх конскіх парод, якая выкарыстоўвалася універсальна. Зараз папулярны не толькі на сваёй радзіме, у Нідэрландах, але і ў іншых краінах магутны вараны конь халаднакроўнага тыпу для працы ў вупражы і пад сядлом.

3 Пахолак малады хлапец, слуга пры конным ваяры, шляхцічы.

4 Сажань мера даўжыні ў 6 ступней ці калі чалавек выцягне як мага далей абедзве рукі.

5 Коні доўгі час прывучаюцца цярпець цуглі (лац.).

6 Бардэля (ад bardela (італ.) уючнае сядло) сядло палегчанай канструкцыі для маладых коней.

7 Кавалькатор ад Cavalcatöre (італ.) наезнік, вершнік; эквівалент сучаснага нямецкага тэрміна «берэйтар» майстарнаезнік, які выязджае маладых коней.

8 Ксенафонт (каля 430-355 ці 354 гг. да н. э.) старажытнагрэчаскі пісьменнік і гісторык. Асноўны ягоны твор «Грэчаская гісторыя» ў 7-мі частках. Акрамя таго, Ксенафонта называлі бацькам майстэрства коннай язды. Ягоны трактат «Гіпіка і Гіпарх» меў вялікае значэнне для развіцця выездкі на працягу амаль 2-х тысячагоддзяў. Ён любіў конную язду і навучаў ёй сыноў. Яшчэ напісаў трактаты «Пра конніцу» і «Аб правадырах конніцы».

9 Аргаліцкі зроблены ў Аргалідзе (вобласць ва ўсходнім Пелапанэсе, сталіца г. Аргас).

10 Артыцкі зроблены ў Фракіі (паўночна-ўсходняя Грэцыя), ля ракі Артыск.

11 Беатыйскі ад Беатыя вобласць у Сярэдняй Грэцыі да нашай эры.

12 Эпідаўрыйскі ад Эпідаўр старажытнагрэч. горад на Пелапанэсе, на беразе заліва Саронікас.

13 Рудольф II Габсбург (1552-1612) сын Максіміліяна II, імператар Св. Рымскай імперыі ў 1576-1612 гг. Меў двор у Празе.

14 Довады (лац.).

15 Транцы гарызантальныя папярочныя брусы (дошкі).

16 Сплячэнне гл. кн. IV, раздзел XIX .

17 Сілабізаваць чытаць па складах (тут: вучыць грамаце).

18 На зямлі (італ.). Маюцца на ўвазе крок, рысь, галоп.

19 Ад сярэдняй плошчы (італ.).

20 Стае (польск. staje, stajanie) польская міля, якая вымяралася ў розных мясцовасцях па-рознаму, найчасцей раўнялася

100 максімальным чалавечым крокам.

21 Redöppia (італ.) курцгалоп (скарочаны галоп), таксама ад räddoppiamento (італ.) падвойванне.

22 Лытка у сучасным конным спорце ўжываецца спец. тэрмін «шэнкель», запазычаны з нямецкай мовы (акругленыя мышцы на задняй частцы нагі чалавека ад калена да ступні), нароўні з повадам галоўны сродак кіравання канём.

23 Caragöla у сучасных мовах: caracöl ісп. «слімак», «вольт (паварот) каня»; caracöllo італ. «гарцаванне».

24 Рэпелбны лац. герёііо «гнаць назад», ісп. repelön «імгненны рывок» (пра бег каня), італ. repellöne «адскок каня».

25 Прэнт мера даўжыні, раўная 4,5 м.

26 «Паловай часу» гл. раздзел XVIII.

27 Falliti (італ.) няўдалыя.

28 «У цэлым часе» гл. раздзел XVIII.

29 Поўны час (італ.).

30 Сярэдзіна часу (італ.).

31 Супраць часу (італ.).

32 Вуздзянічка тут: строгі капсуль.

33 Карбач доўгая пуга ў пастухоў.

34 «Перакласці...» у аснову «Гіпікі» Дарагастайскі паклаў трактаты вядомых італьянскіх майстроў коннай язды (Клаўдыя Кортэ, П. Карацыёлы і інш.).

35 Насатая хворая на can.

36 «Сабачыя» валасы грубыя, непрыгожыя валасы, якія псуюць знешні выгляд каня.

37 Ахват тут: апой.

 

КНІГАТРЭЦЯЯ

Раздзел I

Прадмова

ачынаем мы аб якой-небудзь справе або рэчы казаць ці пісаць заўсёды нам даводзіцца разбіраць яе ўвогуле ці канкрэтна. Таксама, пачынаючы і гэты цяперашні трактат аб мушу _ туках, мусім раздзяліць яго на дзве часткі для лягчэйшага разумення. А засеўшы адразу за першую частку і прыступіўшы да яе агульнага разбору, і растлумачыўшы спосабы падбору муштукоў, у другой я не адмовіўся наглядна паказаць менавіта звычайныя муштукі, вельмі патрэбныя кожнаму [вершніку] для выпраўлення і пастаноўкі будзь якога [конскага] рота у невялікай колькасці, але старанна адабраныя, рукой маёй уласнай намаляваныя, а выгравіраваныя мастаком (маецца на ўвазе Тамаш Макоўскі. С. І.\ якога я змог запрасіць. Каб тое, што некаторыя захоўваюць як сваю немалую таямніцу, кожны шляхетны чалавек, які любіць коней і гэтую навуку, мог [атрымаць] ад мяне адкрыта, дарма, і быць зычлівым яе ўдзельнікам.

Раздзел II Што ёсць муштук

Муштук ёсць уласна ўтаймавальнік, моцна і далікатна зроблены з жалеза, які становіць конскі рот як належыць і робіць каня паслухмяным для ўсякай патрэбы у паваротах, у бегу і ў спыненні. А ён бывае складзены з трох частак: з рычажкоў, з цугляў і з падбародка ці, ужываючы звычайную назву, з ланцужка. Паколькі іх маецца вялікая разнастайнасць, і кожная [частка] у сваім родзе, таму кожную з іх прыйдзецца разглядаць увогуле як мага карацей, пачаўшы з рычажкоў, адрозненні ў якіх выкліканыя не толькі патрэбай, але і немалой вонкавай аздобай.

Раздзел III Пра рычажкі ўвогуле

Траякія рычажкі змяшчаюць у сабе траякую ўладу. Існуюць зусім прамыя, або пахіленыя ўперад; існуюць трохі загнутыя назад; існуюць таксама і вельмі крывыя. Першыя падымаюць уверх усю конскую галаву, другія яе ўраўнаважваюць адпаведна патрэбе, трэція згінаюць [шыю] ўніз. Вось жа, ведаючы гэтую сутнасць іх улады, кожнаму [вершніку] будзе ўжо лёгка выкарыстоўваць іх адпаведна імкненню і звычцы каня [трымаць] галаву. Бо калі кляча задзірае лоб пад нябёсы, робячы з лысіны шашачную дошку, ад гэтай вйды даводзіцца адвучваць загнутымі рычажкамі, а не прамымі. Наадварот, таго [каня], які апускае галаву, трэба адвучваць самымі прамымі [рычажкамі] або пададзенымі крыху ўперад, якія пасоўваюць [галаву] ўверх. Сярэднія належаць уласна да пастаноўкі сярэдняга нашэння галавы.

Але на гэтым не досыць, і ў другой [частцы] раздзела патрабуецца прыгадаць тыя рычажкі, а менавіта доўгія, кароткія і сярэднія. Бо вельмі доўгія [рычажкі], у нас мала распаўсюджаныя, ці то трохі загнутыя, ці прамыя мы выкарыстоўваем для маладых коней з найменш пастаўленым ротам, дадаючы простыя цуглі «канон», гэта значыць, «дутыя», або «skacya» да іх. Паколькі [рычажкі] маюць немалую даўжыню, гэты спосаб [выездкі] не дазваляе каню ані вельмі панурыць галаву ўніз, бо [яны] адразу будуць упірацца ў пярэднія ногі, ані ўверх задзіраць, бо прышпіленыя ўнізе рычажкоў павады пры нацягванні ніякім чынам не дапускаюць вельмі ссоўваць лоб. Да таго ж не толькі галаву, але і патыліцу, і ўсю шыю прымушаюць насіць прама і ў меру. Гэтыя рычажкі патрабуюцца нам, калі рухаем уверх абцяжараную галаву або калі конь, надта згінаючы шыю, прызвычайваецца прыціскаць рычажкі да грудзей і трохі насіць.

[Рычажкі] сярэдняй даўжыні дазваляем выкарыстоўваць менавіта для коней з ужо пастаўленымі ротам і патыліцай, падбіраючы да іх цуглі, належныя роту кожнага [каня]. Аднак паколькі вельмі важныя

не толькі значэнне і ўлада саміх рычажкоў, але і розніца ў іх форме дадае нямала кшталту да ахайнага ўбрання каня, таму і кожны [чытач] можа, прыглядзеўшыся ніжэй да іх адрозненняў на выявах муштукоў, захоўваючы ў памяці ўжо апісаную [ix] уладу, зручна выбраць сабе [рычажкі] адпаведна задуме і жаданню.

Але тут я ніякім чынам не магу ўстрымацца, каб не дадаць перасцярогу людзям, паколькі тыя рычажкі, праменькія ды яшчэ кароткія, у некаторых нашых гусараў звычайныя і вельмі ўпадабаныя з-за нейкай выкшталцонасці (як яны мяркуюць), але маюць тую няўвязку, што нельга вынайсці ніводнай больш шкоднай прылады, якая не толькі не паставіць, але і сапсуе конскі рот. Бо ніводзін рамеснік не можа без парушэння гэтай нікчэмнай выкшталцонасці ані прырабіць да іх цугляў умерана тоўстых, якія псуюць рот менш, чым тонкія, ані прыправіць ланцужок, уласна належны з доўгімі кручкамі з абодвух бакоў, які б ляжаў у сваёй меры якраз пад падбародкам. I ніводзін вершнік, нават з самай разняволенай рукой, у працавітым выкананні або ў навучанні не дагодзіць каню так, каб ён, не парываючы павадоў або не ўпіраючыся, мог у меру насіць галаву і шыю без раскрываўлівання ці пашкоджвання дзяснаў і губ. У чым кожны назіральны можа лёгка пераканацца не толькі аргументамі, але і досведам.

Таму я раю, каб [гусары] ад гэткіх звычайных сваіх муштукоў адмовіліся і не абіралі сабе тыя сярэдне загнутыя [рычажкі], якія называюць італьянскімі, таму жадаю: няхай карыстаюцца і даўжэйшымі, і таўсцейшымі рычажкамі і ланцужкамі з даўжэйшымі кручкамі і з вышэйшым вокам, некалькі з якіх я таксама не адмовіўся адлюстраваць у самым канцы дзеля іх кшталту. Нарэшце, не зашкодзіць ведаць яшчэ і гэта: вока, ці вушка ў рычажкоў, дзе прышпільваюць аброць, не павінна быць ні вельмі нізкім, ані надта высокім. Бо нізкае не дае цуглям істотнай улады і згінае пад сябе, а пры надта высокім [цуглі] ўпіраюцца ў роце ўверх, таксама і галаву каню ўздымаюць. Але ўласная ягоная мера калі будзе зроблена на тры пальцы ў шырыню над цуглямі, а не даўжэйшым ані карацейшым.

Раздзел IV

Пра цуглі ўвогуле і пра назвы штук, з якіх бываюць складзеныя

Сама вялікая разнастайнасць цугляў, якіх ад мудрых кавалькатораў, адпаведна выяўленню розных і дзіўных конскіх ратоў, штораз больш прыбывае, не дапўсціць апісваць іх аднымі і тымі ж словамі, але не менш перашкаджае [апісанню] і тое, што штукі, з якіх цуглі бываюць складзеныя, дагэтуль яшчэ не маюць усе сваіх назваў у самой мове, а сам я ахрысціць іх ледзьве смею адважыцца, не хочучы апераджаць больш вопытных майстроў у гэтай навуцы. Аднак жа ўсякія цуглі (апроч «дутых» муштукоў, якія італьянцы называюць «канонамі») большай часткай складаюцца з шарыкаў, з «абцасаў», са «слівак», з «алівак», з колцаў, з «каштанаў», з «ігрушак», са «званочкаў», з «пляшак», з «прутоў», з «таўкачыкаў», з якіх бываюць зробленыя або з саміх адных, або са змяшаных, або так і гэтак павернутых, адпаведна ўнутранай сутнасці конскага рота і належнай патрэбе. Хаця і акрамя гэтых існуюць некаторыя іншыя муштукі, якія маюць свае ўласныя адзінкавыя назвы як муштук, названы «імперыял», то бок «імператарскі», як skacya, які не ўмею правільна празваць уласна па-польску (апрача каб казаць «плоскі дуты муштук», але ж і гэта недакладна), як арабскія муштукі з цэлым адзінкавым колам, якое служыць замест цугляў і падбародка, і некаторыя іншыя, якія ўжо паміж тых першых не мяшаем, бо самі па сабе звычайна ўжываюцца нязменнымі. Але паколькі ўсе гэтыя тыпы вельмі цяжка апісаць зразумела, таму і знойдзеш [цуглі] абмаляванымі ніжэй пры рычажках, пададзенымі ў сваіх адрозненнях. Бо заўсёды зручней зразумець тое, да чаго чалавек можа дакрануцца ці вокам агледзець. Сутнасць саміх рэчаў і ўсякіх прыкладных навук не заўсёды магчыма дакладна выразіць пісьмова, але нагляднасць заўжды аздабляе паняцце.

Патрабуецца таксама немалая асцярожнасць у тым, каб цуглі выраблялі заўсёды адпаведна шырыні або сцісласці конскага рота, бо [інакш яны] з-за прасторнасці ці вузкасці не змогуць уздзейнічаць па-сапраўднаму, і наогул, мусяць псаваць рот ці прынамсі пашкоджваць. Аднак звычайны памер кожных цугляў на каня сярэдняга росту павінен быць у шырыню на далонь і на вялікі палец, але на малых шаўлюжак і на курсыраў ці на вялікіх бадавіяў’ адпаведна велічыні іх рота.

Потым, зразумеўшы па чэсці і ўвабраўшы ў памяць, з якіх штучак бываюць складзены цуглі, патрэбна ведаць другую розніцу ў іх: што некаторыя з іх цэласныя і не маюць усярэдзіне ніводнага перагінання, іншыя складаюцца з дзвюх або трох частак. А з гэтых абоіх ёсць адны прамыя, другія адкрытыя, як нашы называюць, «з падкоўкай». Але і падкоўка бывае траякага кшталту: адзін называюць «гусінай шыяй», другі «кацінай ножкай», трэці «з курынай лапкай». Першы кшталт гэтых цугляў ужываюць для дрэннага, сухога ці непастаяннага конскага рота, ці таксама для слабой і субтыльнай шыі, а другі адпаведна ўгледжванню сутнасці заган рота і розніцы ў пазбаўленні іх, і для правільнага пастанаўлення ў практыкаванні і ў спыненні. Прамыя цуглі маюць тую ўласцівасць, што рухаюць абцяжараныя рот і патыліцу, і язык упраўляюць у сваю меру. 3 заламанай падкоўкай чыняць смачнейшае разуменне і мацнейшае трыманне і даюць языку (асабліва таўсцейшаму) большую вольнасць. Паколькі ўсіх гэтых вытанчаных спосабаў [выездкі] і важнасці цугляў, здаецца, ніякім чынам нельга нават найвынаходлівейшымі і наймудрэйшымі словамі растлумачыць і дасканала выкласці [тым чытачам], хто дагэтуль такім рэчам зусім не навучаны і каму іх сэнс невядомы таму для лепшага разумення ніжэй, насупраць кожнага муштука, намаляваных цугляў, ёсць апісанне спосабу [выкарыстання], кшталту і значэння кожнага з іх, паводле якога, пільна разважыўшы і прыглядзеўшыся, кожны назіральны, на маю думку, зможа лёгка засвоіць розніцу і ўладу цугляў і выпрабоўваць і выкарыстоўваць іх адпаведна часу і патрэбе. Іншае пакідаецца кемлівасці людзей, асабліва дасціпныя з якіх часам больш зразумеюць, дадумваючы астатак, чым ім выказана бывае.

Напрыканцы трэба памятаць тое, што на кожныя цуглі, апроч падвойных або цэласных, належыць [прымацаваць] ля рычажка ланцужок ці кольчаты пруцік, каб не дапускаць высоўвання языка над цуглямі, ці, хутчэй, для ўмеранага трымання яго.

Раздзел V Пра падбародкі або ланцужкі

Муштук павінен складацца з трох частак, пра што згадвалася напачатку, таму цяпер належыць прыступіць да яго трэцяй часткі, гэта значыць, да ланцужка. Падбародак не мае іншых уласцівасцей, акрамя як замацоўвае ўмеранае ляжанне і ўласную ўладу муштука ў конскім роце, чым забяспечвае мацнейшае і бяспечнейшае затрымліванне. [Ланцужкі] бываюць розныя, а гэтую розніцу абумоўлівае цвёрдасць, мясістасць або субтыльнасць конскай барады. Аднак ніхто не зможа пераканаць мяне, каб усе гэтыя віды [ланцужкоў] не тое што хваліць меўся, але і [ўвогуле] раіў выкарыстоўваць, асабліва тыя, якія каню бараду пашкоджваюць і раскрываўліваюць. А [яны] хаця адразу здаюцца карыснымі, аднак некалькі разоў ужытыя, параняць бародку, а потым хутчэй прывядуць [каня] да ўпартасці, чым зробяць паслухмяным. Таму дазваляю толькі траякі кшталт іх, па слушных прычынах.

Першы [ланцужок] складзены з акруглых S-падобных колцаў, жалезных, умераных або хутчэй таўсцейшых, чым танчэйшых, а гэты можа слушна выкарыстоўвацца да ўсякіх муштукоў і лічыцца найлепшым, бо ніколькі не пашкоджвае, не перацірае скуру і садзейнічае правільнай затрымцы. Другі бывае такога ж уласна кшталту, толькі гэтае S-падобнае колца трэба зрабіць не акруглым, але квадратным. Гэтыя [ланцужкі] вершнікі выкарыстоўваюць для цвёрдай або вельмі мясістай барады, ці для клячы з цяжкай галавой, якая вельмі кладзецца ў повад. Трэці від належыць уласна маладым жарабцам або коням з вельмі субтыльнай і сухой бародкай. [Такі ланцужок] бывае зроблены з цэлай жалезнай бляхі накшталт угнутага жалабка, падвешаны пасярэдзіне конскай барады, і мае толькі па адным прадаўгаватым колцы з абодвух бакоў, каб прышпільваць кручкі. А гэты кшталт хаця не аздобны, але сапраўды вельмі карысны для навучання і пастаноўкі будзь якога рота без усякай крыўды.

Для гэтых трох відаў ланцужкоў неабходна зрабіць кручкі з абодвух бакоў рычажкоў абодва акруглыя, даўжынёй не менш за палец, каб і падбародак быў у сваёй меры, і губа пры затрымліванні не зашчэмлівалася ані раскрываўлівалася, што звычайна робяць абодва кароткія кручкі, вельмі перашкаджаючы і самому муштуку ў ягонай уласнай уладзе. Гэты кшталт як кручкоў, так і ланцужкоў таксама абмаляваны ніжэй і пададзены пры муштуках. Іншыя прапушчаны як непатрэбныя і шкодныя.

Раздзел VI

Пра сугнасць конскага рота і разуменне яго

Як [і] наймудрэйшы лекар, не зразумеўшы болю, хваробы і яе прычыны, з цяжкасцю мог бы прымяніць належныя лекі і вызначыць спосаб прыстойнага ратунку хворага, таксама калі б найпадрабязней балбаталі пра [муштукі і цуглі] і найбольш малявалі [ix] без ведання, якая прычына ва ўнутранай сутнасці конскага рота стварае злосць, упартасць [або] дабрыню і паслухмянасць, ніхто ніякім чынам не змог бы падабраць належны муштук, які сапраўды цалкам выпраўляе загану. Таму, хаця кавалькаторы з-за зайздрасці не выказваюць гэтага людзям, дбаючы аб сваіх хлебе і карысці, аднак, паколькі я і гэтага ведамі па чэсці дасягнуў, таму і іншым зусім не шкадую ўдзяліць столькі, колькі ўмею, каб кожны назіральны шляхетны чалавек мог і сам лягчэй, без вялікай просьбы, падабраць муштук свайму каню.

Тады, калі патрапіцца конь з упартым або тугавуздым ротам, гэта паходзіць па адной з наступных прычын: мае ці цвёрдую бараду, ці цвёрдыя і тоўстыя губы, ці цвёрды язык, ці вельмі мясістыя дзясны, ці, урэшце, гэта находзіць на яго ад вялікай слабасці што ў бегу, не маючы столькі моцы ў крыжы, каб утрымаць разам усё цела, як бы абапіраецца на муштук, выцягнуўшы шыю, і «ляжыць» на ім. Хаця тое ж здараецца і ад вялікай конскай жвавасці і чуллівасці, асабліва калі на [кані] звыш меры скачуць, даводзячы яго залішнім біццём, крыкам да таго, што з адчаю, не зразумеўшы ліхой галавы свайго вершніка, часта носіць і робіцца тугавуздым, мяркуючы, што даўжэйшым беганнем дагаджае свайму пану.

Чатыры першыя заганы назіральны лёгка заўважыць і пазнае, [калі] памацае рукой ці пакладзе пальцы [каню] ў рот і паміж губ, а потым кожнай з іх зможа пазбавіцца цуглямі, якія яе выпраўляюць. Аднак дзве апошнія нелыа вылечыць ніводным муштуком, але адным толькі ўменнем і цярплівасцю добрага вершніка. Паколькі дакладнае апісанне гэтага знойдзеш ніжэй пры кожным муштуку (з якіх дэталей складзены, адпаведна такія згаданыя вады ў конскім роце выпраўляе), таму для больш дасканалага разумення цяпер адсылаю цябе туды.

Раздзел VII

Пра розныя муштукі і пра цуглі, а менавіта пра кожны асобна

Як я раней абяцаў, што пасля апісання ўвогуле муштукоў, рычажкоў, цугляў, падбародка або ланцужка планавалася прыступіць менавіта да намаляваных муштукоў і цугляў, таксама і да апісання ўлады кожнага з іх, так цяпер, жадаючы стрымаць слова, змяшчаю іх, дасканала вымаляваныя і надрукаваныя, і насупраць кожнага апісанне ягоных улады і сутнасці.

Паколькі пры іх намалявана толькі па адным рычажку, а не па два, прычына гэтага тая, што заўсёды як адзін [рычажок] павінен быць зроблены, так уласна і другі, таму для ўзору досыць толькі аднаго. Тое ж мусіш разумець і пра ланцужкі, бо паўтарэння аднастайнай рэчы не бывае без надакучвання. А паколькі рычажкоў рознага кшталту адлюстравана дастаткова, таму ў канцы змяшчаюцца адны толькі цуглі. Можна паводле патрэбы да кожных з іх загадаць прырабіць рычажок, хто які сабе ўпадабае.

Канон калабрыйскі або муштук «дуты», з прамымі рычажкамі і з акруглым ланцужком.

Маладому каню зацвярджае і падымае гапаву, дае вольнасць языку, не пашкоджвае бародку і чыніць смачнае разуменне

Муштук «дуты» з выгнутымі рычажкаліі, той жаўлады, што і першы, з «дутым» падбародкам, налітым волавам. На маладога каня з кароткай шыяй

Муштук «дуты», адкрыты, са скрыўленым рычажком, з квадратным ланцужком. Згінае шыю, дае вольнасць языку, не дазваляе класціся ў повад. Належыць маладым коням з добрым ротам

Муштук «дуты», накшталт таукачыка, адкрыты, з «курынай лапкай» — чыніць смачнае разуменне, дае вольнасць языку. Належыць маладым коням з честатыччай галавой, якія маюць тоўсты язык і глыбокі рот

Муштук «дуты», адкрыты, з «кацінай нагой». Згінае [шыю], дае вольнасць языку і чыніць вольнае трыманне; належыць коням з добрым ротам

Канон «дуты», цэласны, з загнутым рычажком. Згінае [шыю] і зацвярджае галаву, чыніць вольнае трыманне і не дапускае крывіць ротам. Належыць коням з субтыльнай і слабой шыяй

Муштук «дуты», адкрыты, з падковай, поўнай колцаў, якая перагінаецца, з выгнутым рычажком. Дае языку вольнасць і забаўку, прымушае [каня] здаваць у патыліцы і не пашкоджвае паднябення

Муштук «дуты» цэласны, увесь прамы нібы палка, знаёмы старым людзям, які круціцца накшталт трубкі, з адным колцам ад кожнага рычажка. Прымугйае [каня] здаваць у патыліцы, затрымлівае язык, чыніць вольнае трыманне.

Належыць коням з кароткай патыліцай

Skacya простая, са скрыўленым рычажком падымае галаву, карысная для субтыльнага языка.

Належыць маладым коням адразу пасля зняцця «канона» і смачна ляжыць у роце

Skacya адкрытая, з «кацінай нагой», згінае дае вольнасць языку і чыніць паслухмянае трыманне. Належыць коням з добрым ротам

Skacya простая, з двума шарыкамі пасярэдзіне і з чатырма колцамі. Раскрывае губы, агаляе дзясны, узнімае галаву, чыніць лёгкае трыманне. Належыць каню з дрэнным ротам і тонкім языком

Skacya адкрытая, з «кацінай нагой», з малымі колцамі наверсе, а ўнутры з двума шарыкамі ўсярэдзіне. Раскрывае губы, дае вольнасць языку, сціскаючы.

Агаляе дзясны, згінае шыю. Належыць каню з цвёрдым ротам

ГІПІКА, АЛЬБО КНІГА ПРА КОНЕЙ

Муштук з двума простымі «званочкамі», з колцамі звонку, з ланцужком наверсе, у якім усярэдзіне круціцца лыжачка. Адкрывае мясістыя губы, не дазваляе перакладваць язык, падымае галаву.

Належыць каню з добрым ротам і высокім паднябеннем

Муштук просты, з дзвюма «сліўкамі», з двума колцамі звонку і ўнутры. Падымае галаву і чыніць прыстойнае разуменне.

Належыць каню з добрым ротам

Муштук увесь цэлы, спіральна закручаны, з выгнутай «гусінай шыяй», з колцамі наверсе, з двума шарыкамі, надпіленымі ўнутры. Дае вялікую вольнасць языку, адкрывае губы, паказвае дзясны, прымушае [каня] здаваць у патыліцы, чыніць лёгкае трыманне. Належыць каню з сухім, глыбокім і тугавуздым ротам

Муштук адкрыты з «ігрушкамі», павернутымі ўнутр, надпіленымі, з нахіленымі рычажкамі, з колцамі наверсе, з бакавымі ланцужкамі. Дае вольнасць языку, прымушае [каня] здаваць у патыліцы, паказвае дзясны, добра адкрывае губы.

Належыць каню з добрым ротам

Муштук просты з гладкімі «грушкамі», якія круцяцца, павернутымі ўнутр, з падвоеным ланцужком, наверсе кольчатым. Дае языку ўмераную вольнасць, не дазваляе перакладваць [яго], стварае пенуў роце.

Належыць каню з вольным і сухім ротам

КНІГА ТРЭЦЯ51

Муштук просты, накшталт званочкаў, увесь выраблепы з надсечаных колцаў, з трыма меншымі колачкамі звонку. Паварочвае мясістыя губы, падымае галаву, забяспечвае лёгкае трыманне і стварае пену ў роце.

Належыць каню з сухім ротам

Муштук увесь цалкам перакрыжаваны, складзены з дзвюх «алівак» і з двух кольчатых ланцужкоў, з «каштанам» унутры. Называюць яго «імперыял», гэта значыць, імператарскі. Дае вольнасць языку, належыць уласна каню, які крывіць і так і гэтак рот, круціць языком, аніводнай «падкоўкі» сцярпець не можа

Муштук адкрыты з дзвюма «сліўкамі», з «гусінай шыяй» з плоскай забаўкай унутры і з двума колцамі звонку. Дае вольнасць языку, прымушае здаваць у патыліцы, чыніць лёгкае трыманне.

Належыць каню з добрым ротам

Муштук з дзвюма «грушкамі», якія круцяцца, гладкімі, павернутымі ўнутр, цалкам адкрыты, з двума рычажкамі, упраўленымі ў «грушкі», закляпанымі, з рычажком плоскім, наверсе кольчатым, з плоскай забаўкай. Дае ўмераную вольнасць языку, ніколькі не пашкоджваючы і не дапускаючы перакладваць яго, робіць рот цвёрдым і замкнёным, паказвае дзясны і чыніць лёгкае трыманне. Падыдзе каню з вольным ротам, італьянцы называюць яго «piniatella»

Муштук просты, з павернутымі ўнутр гладкімі «груйікамі», з чатырма колцамі ўнутры, з калючымі ваеннымі рычажкамі. Падымае галаву, паказвае дзясны, чыніць лёгкае трыманне.

Належыць каню з мелкім ротам і субтыльным языком

Муштук адкрыты, з павернутымі ўнутр «званочкамі» і «гусінай шыяй», з шарыкам наверсе, з плоскай нямецкай забаўкай унутры, на якой вісяць шарыкі. Дае вольнасць языку, паказвае ўнутраныя вады ў роце, прымушае [каня] здаваць у патыліцы. Належыць каню з глыбокім і вельмі тугавуздым ротам

Муштук адкрыты з «аліўкамі», з двума рычажкамі па баках і з трэцім, плоскім, кольчатым, наверсе. Уздымае галаву, чыніць лёгкае трыманне.

Належыць каню з мелкім мальш ротам і субтыльным языком

Муштук прост'ы, з двума вялікімі надсечанымі шарыкамі, з чатырма колцамі звонку і з шасцю ўнутры, з дзвюма забаўкамі, з крывымі рычажкамі. Адкрывае губы, паказвае дзясны, рухаеўверх галаву.

Належыць каню з дрэнным і сухім ротам і тоўстым языком

Муштук просты, удвая «каштанавы», з чатырма колцамі, з падвоенай забаўкай. Адкрывае тоўстую і вельмі мясістую губу — паказвае дзясны, не дазваляе перакладваць язык. Належыць тугавуздаму каню з ротам глыбокім, а языком субтыльным

Муштук адкрыты, з «гусінай шыяй», з надсечанымі «сліўкамі», з двума колцамі звонку, з патроенай забаўкай, з прамым гусарскім рычажком. Адкрывае губы, дае вольнасць языку, чыніць уроце смачнае разуменне, прымушае здаваць у патыліцы і каню з добрым ротам стварае вольнае трыманне

Муштук адкрыты з «гусінай шыяй», з двума «таўкачыкамі», з кароткім рычажком, S-падобным, гусарскім. Дае вольнасць языку, адкрывае субтыльныя губы, гне[шыю] ўніз. Падыдзе каню з вольным ротам

Муштук цэласны гішпанскі, накшталт персідскага, з падвоенай «гусінай шыяй», з цэлым ланцужком, з папярочнымі колцамі замест забаўкі, з кароткім загнутым гусарскім рычажком, з падвоеным шрубавым «вухам». Гэты муштук выкарыстоўваюць для кшталту, да персідскага строя, хутчэй дзеля забавы, чым для патрэбы, бо яго можна прышпільваць да конскіх сківіцаў і без аброці. Аднак карысны для язды па горадзе, коням або хутчэй шаўлюжкам вольным, з добрым і пастаўленым ротам. Згінае [шыю] і чыніць смачнае трыманне, прымушае да пад ’ёму ног і прыгожага хаджэння

Муштук просты з выпіленым рычажком, двойчы S-падобным, аўнізе прамым гусарскім, з дзвюма гладкімі «аліўкамі», якія маюць на кожным баку па колачку, са звычайным кольчатым ланцужком наверсе.

Падыйдзе да рота кожнага вольнага і прылашчанага каня для лёгкай праездкі

Гэтыя цуглі адкрываюць губы, паказваюць дзясны, затрылізіваюць язык унутры і не дазваляюць [яго] вывешваць,

,г падымаюць галаву і чыняць лёгкае трыманне

..Цуглі адкрытыя, з «гусінай шыяй», поўнай колцаў наверсе, з двума шарыкамі. Даюць вольнасць языку, прымушаюць здаваць у патыліцы, паказваюць дзясны і чыняць вольнае трыманне.

. Належаць уласна коням, якія або маюць высокія зубы, або на ікол бяруць

I

Гэтыя цуглі належаць уласна клячам, якія надта вывешваюць язык і [цуглі] чыняць вольнае трыманне.

Зусім не падыходзяць для навучання, толькі для лёгкай праездкі

п.зз.

,Т(іксама, як Інапярэднія, затрымліваюцьйзык, але паколькі раздзіраюць каню рот. 'псуюць выгляд

Цуглі адкрытыя з'перавернутайрцтжковай падкоўкайі з двумі шарыкамі. Прымушаюць [каня] здавацьу патыліцы, ’гіаказваюць дзясны і затрымліваюць язык. ( ■ / ; ( Наіеокацьтугавуздаму каню

адкрытыяіз «гусінай шіііяй», з перав'ернўтымі «гручйкнмі». ■ Даюць вольнасць языку, прымушаюць [каня] -здйваць у патыріі{ы, паказваюць дзясны і чыняць лёгкае трыманйе

Цуглі адкрытыя, з «кацінай нагой», з трыма вышэйшымі і з трыма ніжэйшымі колцамі з кожнага боку. Уздзейнічаюць таксама, як і папярэднія

Цуглі адкрытыя, з «кацінай нагой», з дзвюма «пляшкамі». Адкрываюць мясістасць губ, даюць вольнасць языку, згінаюць галаву і чыняць лёгкае трыманне

Цуглі адкрытыя, з «кацінай ножкай», з дзвюма «грушкамі», з трыма колцамі з кожнага боку звонку і па адным колцы ўнутры. Раскрываюць губы, агаляюць дзясны, даюць вольнасць языку.

Служаць каню з дрэнным рбтам

n.ty

Skacya цэлая накшталт шператарскага муштука, з кольчатымі прутамі, з вязаннем пасярэдзіне, у якім адно сярэдняе колца насечанае, а з абодвух ягоных бакоў па два меншых.

Адкрывае губы; хайя даеязыку вольнасць, аднак жаўвесь выкідваць не дазваляе. Належыць каню з добрым ротам і субтыльным языком

Цуглі цэласныя, з кольчатых прутоў напаўадкрытыя. "• і

Даюць вольнасць языку, адкрываюць мясістыя губы, прымуішіюнь здаваць у патыліцы, множаць пенуў роце, а перакрыўліваць яго не дазваляюць, і забяспечваюйь лёгкае 'трыманне коням з дрэнным і сухім ротам

Цуглі дутыя перавернутыя, якія круцяцца, з «курынай лапкай», з бакавымі кольчаты.мі ланцужкаш.

ўірказваюць дзясны, вызваляюць язык, але раздзіраюць рот, з-за гэтага не вельмі аздобныя

Цуглі адкрытыя, з «курынай лапкай», з дзвюма «аліўкамі», з дзесяткам колцаў. Вызваляюць язык, адвучваюць трэсці і размахваць ,галавой.

Вельмі прыемныя кожнаму каню з субтыльнымі губамі і дзясначі

^ййЛіш

Skacya адкрытая з «курынай лапкай», з двума шарыкамі.

Цуглі прос/цыя, з падвоеным «каштанам», аўім-з падвоенымі колцачі. Падымаюць галаву паказваюць унутраныя вады ў роце, але языку вольнасці не даюць

Дае сярэднюю вольнасць языку, падымае галаву, паказвае дзясны і робіць рот цвёрдым. Прыдасца на каня з сярэднім ротам ... ТІ-Э

Цуглі цэлыя з загнутымірычажкамі, усе з большымі іменшымі колцамі. Даюць сярэднюю вольнасць языку, адкрываюць мясістыя губы, падымаюць галаву, не дапушчаюць перакрыўліваць рот. Канюзупартым ротам

Цуглі адкрытыя, з двума шарыкамі ўнутр да языка, з «кацінай нагой». Даюць абмежаваную вольнасць языку, згінаюць . галаву і шыю, паказваюць дзясны ,і чыняць лёгкае трыманне.

Належаць уласна турэцкім коням, якія высока носяць галаву

Цуглі простыя, са спічастымі «абцасамі», з чатырма колцамі звонку, а ўнутры — толькі з двума.

Адварочваюць губы і іх мясістасць, падымаюць галаву, даюць языку ўмераную вольнасць і чыняць лёгкае трыманне. Гэтыя цуглі прыдадуцца для кржнага каня з добрым ротам

Цуглі, усе прамыя, з гладкіх колцаў якія круцяцца, баіьшых пасярэдзіне і меншых,з бакоў. Падымаюць галаву, чыняць смачнаё і лёгкае трыманне.

Коням з добрым ротам

Цуглі адкрытыя,з «кацінай нагой»' з пяццю надсечанымт колцамі, : " з кожнага боку спадзістых накшталЛі званочка.

Адварочваюць мясістасць губ, показваюць дзясны, . дйюць вольнасць языку, прымушаюііь здаваць у патыліцы, множаць пёну уроце і чынЯць л&гкае трыманне

Цугці з прахіымірыч'ажкамі, з другМ -.схіленыміўніз, з колцамі з абодвух бакоў. Належаць коням, якія надта вывешваюць язык

П38

Цуглі прамыя, з чатырох падвоеных, гладкіх «алівак», маюць па адным колачку на кожным канйы «аліўкі».

Часам падымаюць, а часам згінаюць галаву.

Наіежаць коня.м з далікатным і надта вольным ротам

Цуглі адкрытыя, з «кашнай нагой», з двума «абцасамі» і з адным колцам звонку з абодвух бакоў, з кольчатым ланцужком наверсе.

Адкрываюць губы і адварочваюць унутраную мясістасць, паказваюць дзясны, даюць вольнасць языку, прымушаюць [каня] здаваць у патыліцы і чыняць лёгкае трыманне

Цуглі адкрытыя з «кацінай нагой», з двума акруглымі «званочкамі» замест шарыкаў, V дзірках для насыпання солі.

Даюць вольнасць языку, адкрываюць губы і садзейнічаюць лёгкаму трыманню. Належаць каню з сухім і цвёрдші ротам

Цуглі прамыя з дзвюх жалабкаватых ігрушак, з колцам на кожным баку, з кольчатым ланцужком наверсе, якімае пасярэдзіне «арэх».

Адкрываюць губы і адварочваюць іх мясістасііь, падымаюць галаву. Належаііь каню з цвёрбым ротам

Цуглі прамыя, з надпіленых шарыкаў накшталт пацерак, спадзістых да сярэдзіны, з пацеркаватым надсечаным ланцужком наверсе.

Затрымліваюць язык, множаць пену і чыняць лёгкае трыманне.

Належаць каню з добрым ротам

 

Цўглі цэлыя, з двух прутоў, якія перагінаіоцца, у самай сярэдзіне дмікатна іамтіаваныя з абодвух бакоў заклёпкай, з кольчатым ланцужком наверсе.

Затрымліваюць язык унуіпры, прымушаюць здаваць у патыліцы

і чыняць лёгкае тры.манне

п. зр-

Сіметрыя, альбо прапорцыя і кшталт каня2

У сваёй меры згодна аўтарытэтнаму назіранню пана Лорэнса Пальмэры, фларэнтыйскага кавалькатора, начэрчаная in superficie3 Янам Хрызастомам Прашоўскім, мастаком Я. К. М.4, і каментаваная з дадаткам главы ex antique?.

Prooemium6

Ласкавы чытач, абачлівасць Божая стварыла побач з дасканаласцю недасканаласць (каб адрозніваць добрае ад дрэннага), і таму вынайдзены розныя мастацтвы, каб пра розныя рэчы ex norma1 разважаць і дэфекты [ў ix] выпраўляць, бо сказана: ars adjuvat naturam?. Дый сам Пан Бог такім жа чынам пажадаў зрабіць in architectonica9, калі аналагічна сіметрыі чалавечага цела загадваў Маісею будаваць скінію або Ною каўчэг, як кажа in Genesi suo loco'0, чаму навучышся па чарцяжы гэтага каня, бо і малюнак ёсць на тое, каб corpus humanum" мела свае modulos'1 ад галоўнага члена галавы на такія вялікія часткі, ad differentiam ordinum architecturae es?3. Такім жа чынам, як і [для] чалавека, можна знайсці прапорцыі для каня і для іншага speciem animalis^ і вызначыць defectum naturae'3, etc.

Тлумачэнне фігуры

Найперш павінен быць spaeyum'6 ад літары I да зоркі *, намаляванай на гэтай фігуры каня, [які абазначае] moduG або частку даўжыні галавы. Даўжыня каня пачынаецца ад лініі, якая паверсе схілена ўніз ад верху галавы, гэта значыць: ад А да В будзе адна частка, ад В да С другая, ад С да D трэцяя, ад D да Е чацвёртая. I так знаходзяцца чатыры часткі даўжыні каня. Другая ж [мера], вышыня, пачынаецца ад зоркі * да літары I першая частка або modelusf ад I да N другая, ад N да S трэцяя, ад S да Z чацвёртая. Ад верху крыжа, дзе літара X, да самай зямлі, дзе R, будуць тры часткі, гэта значыць: ад Н да М, ад М да Q, ад Q да R, таксама ад L да Р будзе адна частка. Вышыня лапаткі будзе складацца з трох частак: ад R да Q, ад Q да М, ад М да X, таксама і з другога боку.

Пра галаву досыць паказвае demonstratio dare'9, лініямі numerum10, фармуючы прапорцыі, з чым, ласкавы чытач, vale1'.

Заканчэнне гэтай кнігі

Гэтыя вышэйапісаныя муштукі і цуглі не толькі вылучаны з перабранага мноства ўсякіх муштукоў, цяпер звычайных, але і вымаляваны з дапамогаю цыркуля як мага лепей і дакладней, каб умелы рамеснік пераймаў у працы. Аднак калі б хто патрабаваў для язды і навучання коней даўжэйшых ці карацейшых рычажкоў, па [ягоным] распараджэнні кожны рамеснік можа лёгка дагадзіць яму ў гэтым. Тут змясцілася столькі, колькі сама папера сцярпела. He бывае такога дзіўнага і дрэннага рота, каб нельга было яго зацугляць ( кажу пра конскі, бо нічога не пішу пра распусныя і нястрыманыя на язык людскія раты, якія часам цвікаваная дубіна ці дужы кулак ледзьве заткне).

Я зазнаў, што існуе незлічоная колькасць дзіўных і мудрагелістых муштукоў, але, акрамя гэтых, [яны] хутчэй такія, што кожны з іх, намаляваны на аркушы, больш пацешыць вочы, чым дагодзіць патрэбе ў самой сутнасці. Таму няхай тояцца тыя кавалькаторы са сваімі муштукамі, што называюць teifelbis, гэта значыць, «чортавымі цуглямі», якія распіраюць клячам раты, бо такія [кавалькаторы] любяць як словы красамоўныя, так і муштукі больш аздобныя і выкручастыя, чым карысныя. Ты, ласкавы чытач, спыніся са мной на гэтых [муштуках], а калі маеш дастаткова кемлівасці, то і з іх лёгка зможаш скласці і вынайсці шмат іншых адпаведна патрэбе, зразумеўшы дзіўнасць конскіх ратоў.

1 Бадавія (старапольск. badawija ад турэцкага «бадзійа» пустыня, «бадаўі» бедуінскі) — устар. назва арабскага каня.

2 Гэта пазнейшы дадатак, які з’явіўся ў выданнях пасля 1647 г.

3 In superficie (лац.) на паверхні (Тут і далей пераклад Ю. Седзінінай).

4 Я. К. М. Яго Каралеўскай Мосці.

5 Ex antique (лац.) са старажытнага.

6 Ргооетійт (лац.) верагодна, памылкова замест Ргаетійт адрозненне, перавага.

7 Ex norma (лац.) у адпаведнасці з нормай.

8 Ars adjuvat naturam (лац.) мастацтва дапамагае прыродзе.

9 In architectonica (лац.) у пабудове.

10 In Genesi suo loco (лац.) y Кнізе «Быцця» ў сваім месцы.

11 Corpus humanum (лац.) чалавечае цела.

12 Modules (лац.) меры, маштабы.

13 Ad differentiam ordinum architecturae est (лац.) для (відавога) адрознення груп пабудовы.

14 Speciem animalis (лац.) віду жывёлы.

15 Defectum naturae (лац.) прыродную загану.

16 Spacyum (лац.) адлегласць.

17 Modul (лац.) гл. заўв. 12.

18 Modelus (лац.) гл. заўв. 12.

19 Demonstratio dare (лац.) мабыць, правільна demonstratio сіага'. яснае апісанне, наглядная выява.

20 Numerum (лац.) — лік, складнік, элемент, сувымернасць.

21 Vale (лац.) бывай здаровы.

Zamknienie tych Ksi^g.

Rozd: 8.

obmdloxvdtie /

^Vß) nie tylEb 3 ptsebidney ІісзЬу tußeldEicb tnun^tuEow Store ter«5 зтусзаупе/ fa pidtvieт^сз^рпіапе/ die y idSo nayptlntey y na* oßrojniey Eu ndsldbomdniu ro roboae biegfcmn slofdrjoret mebtug cyrEld wyryforedne. ^JebnaB tefliby Eto bk tdjby y crrb сзепіа Eom/btusßycb dbo Erotßycb CjdneE potrjebonxtt/ tdcno 3d rc$аз& triem Edjby гзетйвпіЕ onemu re tym bogob&c moje/tu idEo fern pdpicr wy« nosif/ tata fit wtelEosc.potojyEd. SrtbnAfutdEb&tvna y.tdE 3k gebd nie ndtrdfi ( Eonfta mowie/ bo 0 ргзешгоtnycb y піегсурагзопусЬ gebacb lub^ ЕіЛ mentepife/ Etorym lebtnie C5dfem tiiecnasieidttf dbobukptescfjft! mulec pjsybtera) dby Etorym 3niä) зфатопзапа bye niemidld. Зсзпд« trama jec тезіісзопйltc3bd зпдуЬше fie ITiun^tuEot» bjiwnycb y wymy< slnydy die гйсзеу оргосз tycb tdEo»a/3 Etoryd) Edjby t» mdlon>dmu nd Edr< äe wietfa poba ocsom vcie&e/d mj n> гзесзу fdmey bogobsenie potrsebne ргзушезіе. tiled? futeby (Eryw oat KdtvdlEatorowte sfreoiemi EHum ^tuEdini/co ieTeifelbis,to ieflCsditoafEie Wtbjibfd ndsyrrdk/geby $ta< pom rofpterdkce/bb tdey idEo tv Ittcrdcb mdlomdnycb/tdt fie t ej y rv thorn ^tuEdd) bdrftey robot« osbobnyeb/y rvyEretnycbd mih.posytecsnyd) Eod?dc vmtek. Ey Ed ftd wy Ізу telmEu nd tyd? зетп« ptsefktvay / d ma^lt tyle botreipu/y 3 tycb tvieie tnßycb / srosumktvßy Ьзіггпозсд*'’ Mftidj/ tve« blog potrjeby ріяЬтезкзусу »yndlesc тозер.

Узор старонкі кнігі «Гіпіка» першага выдання

КНІГА ЧАЦВЁРТАЯ ГІПІЯТРЫЯ, АПЬБО ПРА РОЗНЫЯ КОНСКІЯ ХВАРОБЫ

Раздзел 1 Прадмова

■ В ніводным мастацтве і ў ніводнай вызваленай навуцы ніколі не абіралі больш майстроў, чым рў ■ У лекарскай, але прызнаю, [што яна] і дагэтуль яшчэ не дайшла да сваёй уласнай даскаШ наласці. Наконт чаго добра напісаў Гіпакрат, славуты і вучоны медык: Ars difficilis, tempus Л J breve, experientia longa'. Таму i ў мяне для апісання хвароб і лекаў, хаця належных жывёлам, сама патрэба, пэўна, вымагала б даўжэйшага часу і дасведчанасці, якая набываецца не так з гадамі, як узмоцненай клапатлівасцю, пільнасцю і пастаяннымі заняткамі. Але паколькі ніхто на свеце не стаўся дасканалым майстрам у гэтай навуцы, як бы, нават жывучы і найдаўжэй, ні мусіў заўсёды прыглядацца да новых з'яў і вучыцца, таму і мяне трэба менш папракаць дрэннымі [медыцынскімі ведамі], якім я і мала вучыўся, і радзей у гэтым эксперыментаваў. Разам з тым, [мне] здалося патрэбнай і карыснай справай паведаміць іншым тое, што я мог зразумець сам і ад людзей. А як я не пасаромеўся раскрыць маё малое ўменне, так няхай бы тыя, хто ў гэтай галіне больш майстэрскія і вучоныя, не зайздросцілі і таксама не шкадавалі падзяліцца са мною і з іншымі веданнем таго, чаго дасягнулі большым вопытам. Тое ж праўда, што я мог бы і паболей тут напісаць, аднак калі б хацеў [выкласці] ўсё тое, што ведаю утрая большую кнігу на гэта трэба, але тут згадваюцца важнейшыя вопыты. 3 часам можна дадаць штосьці большае.

Раздзел II

Пра конскае прачышчэнне

Ніводная рэч, створаная і злучаная з элементаў, ніколі не мржа доўга існаваць у чысціні без якоганебудзь забруджвання. Таму мудрыя лекары навучаюць патрэбнаму каб людскія целы, нават прызвычаеныя да самага памяркоўнага жыцця, часта прачышчаліся як для лячэння розных выпадкаў, якія здараюцца ад нейкай няўмеранасці, ад залішняй працы ці ад змены паветра, так і для хутчэйшага паратунку ад раптоўных хвароб, якія часта нападаюць нечакана і часам без яснай прычыны, з-за нейкай заганы ці парушэння цялесных унутранасцей, ці забруджвання крыві ў жылах. Бо гэтая ж убогая цялесная махіна як змалу бярэ свой пачатак і рост, так, істотна сфармаваўшыся, штораз сыходзіць, часцей зазнае змены, так доўга слабеючы па розных прычынах, аж пакуль згодна прызначанаму часу, падлягаючы апошняй псоце і ўпадку, не вяртаецца зноў у зямлю і проста адкуль выйшла. Таму ж і мы, папярэджваючы розныя хваробы гэтай нашай патрэбнай скаціны, пачнём разбіраць пра яе ратаванне.

Найперш належыць ведаць, што агульнае прачышчэнне ўсяго цела бывае толькі чатырма спосабамі: праз скурныя дзірачкі, якія лаціністы называюць poros (поры. Заўв. пер.ў гэта значыць, праз пот; або праз устрыманне ад ежы і піцця, гэта значыць, праз пост; або таксама праз кровапусканне; або, нарэшце, праз прыём унутр ці мікстур, ці іншых лекаў. Што датычыцца [прачышчэння] праз пот, пра гэта ўжо тлумачылася ў другой кнізе як трэба клапаціцца аб кані, калі ён успацее ад праезджвання і навучання, і як праз частае паценне ў яздзе ён пазбавіцца не толькі апатыі, але і многіх хвароб, што паходзяць ад залішніх вадкасцей. Пра пост таксама шкада надоўга забалакацца, бо і без таго коням, на якіх працуюць, часта здараецца не мець кармоў і ў свае звыклыя гадзіны, і па цэлых днях не есці. Аднак жа коням, якія, стоячы доўга на месцы, не выкарыстоўваюцца для язды, патрэбна калі-нікалі ўбаўляць корму або ўвесь дзень утрымліваць [ix] ад ежы вельмі карысна не толькі для здароўя, але і каб прывыкалі на

[будучы] час вайны і якога-небудзь паходу, дзе [гаспадар] або не здабудзе корму, або не зможа даць, як, [напрыклад], на варце, падчас наступу непрыяцельскіх войск, так і [калі прыйдзецца] раптоўна схавацца з-за выпадковых прычын.

Але як і калі неабходна ратаванне кроўю або павінна быць іншае, належнае ўсякім коням, унутранае ачышчэнне сама патрэба прымушае апісаць спосаб [кровапускання] шырэй і падрабязней, а потым прыступіць да ўнутранага прачышчэння.

Раздзел III

Капі даваць лекі і пускаць кроў

Ва ўсялякіх нашых справах трэба ўлічваць час, калі кожная рэч атрымліваецца і карыснейшай, і больш удалай, бо ўсім відушчым досыць зразумела і тое, што гэтыя нізкія зямныя рэчы ажыццяўляюцца і кіруюцца спароджанымі дзіўнай Божай справай нябеснымі зоркамі і вышэйшымі сферамі, а найбольш месяцам, найбліжэйшым да зямлі, шкоднай вадкасці якога, здаецца, быццам усё падпарадкоўваецца. Праз валоданне найменшай арбітай ён найхутчэй выконвае свой бег, абягаючы вакол усіх нябесных знакаў, паводле звычайнага разліку, за дваццаць дзевяць дзён, і, знаходзячыся ў кожным знаку два з паловай дні і трыццаць хвілін, распаўсюджвае штораз іншую ўладу сваю і волю. Таму нам належыць, прапусціўшы іншыя сузор’і і планеты, патрэбныя астролагам для вылічэння ў больш тонкіх развагах, найбольш трымацца ўлады толькі самога месяца і ўлічваць яе, асабліва ў якія дні добра, а ў якія шкодна пускаць кроў і даваць усякія лекі пры ўнутраным лячэнні.

А менавіта: найперш здаецца зручнейшым для людской памяці вызначыць у кожным месяцы дні, у якія, па даўніх і пільных чалавечых назіраннях і вопыце, не трэба прыступаць да ніякага лячэння ані да пускання крыві2. Гэта ў студзені дні 3,4, 5, 9,13;улютымдні 13, 17, 19;усакавіку 13, 15, 16; у красавіку 4, 5; у траўні 8, 14; у чэрвені 6; у ліпені 16 і 19; у жніўні 8 і 16; у верасні 1, 15, 16; у кастрычніку 15; у лістападзе 15 і 16; у снежні 6 і 8 дзень.

Акрамя гэтых, існуюць яшчэ іншыя дні, адмоўныя для ўсякага пачынання і ўсякіх спраў, якія называюць Ägyptacos dies3, з-за таго, што Пан Бог у гэтыя дні пакараў бедствамі егіпецкі люд у часы Маісея. А гэта 1 і 25 дзень у студзені, 4 і 20 у лютым, 1 і 28 у сакавіку, 10 і 20 у красавіку, 3 і 25 у траўні, 10 і 16 у чэрвені, 13 і 22 у ліпені, 1 і 31 у жніўні, 2 і 21 у верасні, 3 і 22 у кастрычніку, 5 і 28 у лістападзе, 7 і 22 у снежні. Ды яшчэ належыць сачыць за часам маладзіка і поўні кожнага месяца, калі і кроў пускаць, і пачынаць лячыць справа небяспечная.

Апрача таго, існуюць таксама і іншыя часы, калі месяц мінуе знакі і шкодныя аспекты розных планет, і астролагі звычайна апісваюць іх у календарах, а медыкі ўсё ўлічваюць пры лячэнні людзей.

Але каб не даць камусьці падставу для насмешкі, мусім адкінуць гэтыя тонкасці, бо важнейшая справа лячыць чалавека, чым скаціну. Толькі напрыканцы здалося [неабходным] папярэдзіць, што найлепшы час пускаць кроў з дзвюх шыйных жыл увесну ў красавіку або ў траўні, калі з-за змены паветра аднаўляюцца і прыходзяць у рух усе вадкасці як у зямлі, у рэчывах, так і ў жывёл. Тое ж трэба разумець і пра асенні час. Але зімой пускаць кроў з гэтых жыл вельмі шкодна з-за хутка надыходзячай з холадам сухасці, таму ў гэты час, калі [ўзнікне] раптоўная патрэба, смела можна ускрываць бакавыя жылы, названыя папружніцамі. Аднак летам у спякотныя часы кроў звычайна запаляецца і гусцее, чарнеючы, тады найкарысней і найбяспечней, паводле [слушнага] меркавання, выпусціць [кроў] з жыл на нагах і на грудзях, каб конскае нутро ахаладзілася і забруджаная кроў выйшла з астатніх членаў.

Гэта толькі пра сам час. Але пры якой хваробе належыць ратаваць кровапусканнем з якіх жыл, бо значных жыл, якія можна смела надсякаць, ёсць трыццаць адна пра гэта дастаткова будзе сказана ніжэй, у апісанні лячэння кожнай хваробы. Нарэшце, здалося мне [патрэбным] дадаць яшчэ і тое, што старажытнагрэчаскія аўтары Гіерокл, Абсырт не раяць пускаць кроў валахам, бо ў іх яна множыцца не так залішне, як у дрыкгантаў, але толькі калі б гэтага патрабавала раптоўная хвароба, таму што і выпас тых на траве заменіць штогадовае ачышчэнне або кровапусканне. А таксама належыць ведаць тое, каб пасля кровапускання конь не стаяў доўга ненапоеным, бо, маючы гарачую прыроду, мусіў бы цярпець немалую пакуту ў жылах.

Калі б пасля выпускання кроў не хацела спыняцца, вазьмі свежага конскага або свінога гною, прыцісні да ранкі ці прысып паленым галыном і абвяжы якой-небудзь хусткай, тады адразу спыніцца. Здараецца і так, што неасцярожна працятая наскрозь жыла пухне і ацякае з немалым болем. Тады вазьмі свежай руты і, збіўшы яе з соллю ў ступцы, прыкладвай да жылы: калі зробіш гэта некалькі разоў, [яна] адразу адыйдзе.

Раздзел IV

Пра спосаб прачышчэння ўсяго цела

Толькі дзве пары году вясна і восень найбольш спрыяльныя для прачышчэння ўсяго ўнутранага цела па вышэйпамянёных прычынах. Таму кожнаму каню, занадта раскормленаму або пацяжэламу і сумнаму, або худому, які не хоча папраўляцца, патрабуецца належнае прачышчэнне, каб своечасова папярэдзіць шмат наступных хвароб і выпадкаў, бо добра напісаў паэт:

Principiis obsta, sero medicina paratuP.

Таму кавалі i гандляры коньмі выкарыстоўваюць розныя спосабы ачышчэння цела, а некаторыя вельмі небяспечныя; але я прапушчу тыя, што найбольш небяспечныя, і выкладу найзвычайнейшыя. Напрыклад: вазьмі растопленай серы і, стоўкшы яе на парашок, змяшай з прыгаршчай аўса; давай каню штораз за гадзіну перад ранішнім кармленнем з’есці столькі, колькі заважаць два лоты5, і рабі гэта тры дні.

Іншае

Вазьмі добра правеянае маладое жыта або ярыну, звары добра ў дажджавой вадзе, а потым, высушыўшы, давай замест корму тры дні ці больш, зранку па дзве прыгаршчы. Але ўвечары давай у корм і авёс, як звычайна. [Гэты сродак] не толькі чысціць унутры, але і выганяе чарвей з кішок.

Іншае

Вазьмі насенне, якое называюцьўсвлмт graecum, па-польску koziorozep, дадай да яго паўкварты7 несалёнага майскага масла8 і ахаладзі. Зацягні каню закрутку на верхняй губе і прывяжы высока, выцягні [яму] язык і кладзі [лякарства] драўлянай лыжкай, злёгку падпіхваючы ў горла, пакуль усё гэта не праглыне і не з’есць. Аднак перад тым і потым не давай яму ні есці, ні піць аж чатыры гадзіны.

Іншае

Вазьмі з аптэкі agaricum, гэта значыць, лістоўнічай губы9 паўлота, senes'0 чвэрць лота, карыцы паўлота, міры адзін лот. Усё гэта стаўчы ў ступцы на дробны парашок і, усыпаўшы ў кварту белага віна, пастаў на ноч у цяпло. Назаўтра раніцай прымяшай два лоты мядовай патакі, пастаў на вуглі, пакуль добра не зварыцца. Потым у меру цёплым улі гэта каню ў горла па скрабніцы11, пастаў яго асобна ў цішы, не давай яму нічога есці ані піць чатыры гадзіны пасля.

Іншае, карыснаеўлюбы час

Вазьмі gencyanny'2, гэта значыць, гарычкі, arystolochii, гэта значыць, кірказону, міры, ягад лаўру, нацёртага слановага біўня кожнага з іх па чвэрці лота, стаўчы ўсё гэта разам на парашок. А калі схочаш даваць каню, вазьмі пярвей marrhubium'3, гэта значыць, шанты, зярнятак ядлоўцу кожнага [кампанента] па два лоты, і звары добра ў кварце віна. А потым, працадзіўшы, у трэцюю частку гэтага віна ўсып таксама трэцюю частку згаданага парашку і дай каню выпіць рана. Рабі так тры дні, пакуль хопіць парашку і віна.

Іншае

У нас таксама звычайна прачышчаюць коней увесну, даючы скошаны з расою малады ячмень, пакуль не дарос да коласа, дзевяць дзён, 13 або 15, паводле [ўласнага] меркавання, зачыніўшы каня ў цёмным

месцы вольна, без усякай прывязі, і не даюць у гэты час нічога іншага ні есці, ні піць, і зусім яго не чысцяць; што і я вельмі ўхваляю, бо папярэджвае шмат выпадкаў. Але перасцерагаю, што рабіць гэта занадта маладому ці састарэламу каню справа небяспечная.

Іншае

У цяплейшыя часы, у чэрвені, таксама добра даваць каню падарожнік, выкапаны з карэннем, спачатку добра прапаласкаўшы яго ў вадзе, штораз замест корму, такім жа ўласна чынам, як і ячмень, але ўжо не так доўга найдаўжэй толькі дзевяць дзён: [ён] халадзіць, чысціць унутры, «паліруе», і вельмі патрэбная расліна, асабліва растлусцелым коням. Нарэшце, смела можаш выкарыстоўваць яго пры цяжкіх і раптоўных хваробах, якіх і кавалі не могуць пазнаць, таксама і для прачышчэння цела. Яшчэ можаш смела прымяняць слабіцельныя лекі з аптэк, якія звычайна даюць людзям ад падобных хвароб, з тым дадаткам, што каню трэба даць вагу або меру ўдвая большую, чым чалавеку. А чытача прашу з гэтага не насміхацца, бо я сам, калі хочаш ведаць, шмат разоў гэта выпрабоўваў, і заўсёды шчасліва, і ратаваў коней ад многіх хвароб, непадатлівых для лячэння.

Раздзел V

Пра слепату, бяльмо і ўдар [у вока]

Слепата бывае дваякай: паверхневай і ўнутранай. Паверхневай мы называем, калі ад удару, уколу ці ад нейкага іншага выпадку бачны знак плеўкі, бяльма, або вока заплывае крывёй. Унутранай жа калі вока бывае знешне прыгожым, але ж [конь] не можа ім нічога бачыць, а здараецца гэта ад забруджвання жылачак, якія ідуць з мозгу да зрэнкі, лекары завуць ix nervös opticos'4. Таму, калі пазнаеш, што [конь] мае ўнутраную слепату, яе нельга пазбавіцца інакш, акрамя як прачысціць галаву і адчыніць забруджаныя жылачкі, а для гэтага выкарыстоўвай наступныя лекі.

Лекі адунугранай слепаты

Вазьмі ў аптэцы так званай asam foeditam'' 1 лот, прывяжы, абвязаўшы хустачкай, да цугляў простай аброці і, уклаўшы каню ў рот зранку, за дзве ці тры гадзіны перад кармленнем, пастаў [яго] так у ціхай стайні, прывязаўшы нізка галаву. Гэта будзе яму штораз выцягваць так шмат брыдоты з галавы16, што ты здзівішся. А перад тым, таксама ў гэты ж час, [трэба] памачыць неаскубленае гусінае пяро ў алейку, які называюць oleum euphorbia, і змазаць каню ўнутры абедзве ноздры; калі рабіць так па некалькі дзён [запар] ды і потым часта ўзнаўляць, зрок хутка вернецца.

Іншае

Добра і часта закапвай у вочы анісавую гарэлку і чуб ля галавы [ёю] намочвай, да гэтага заўсёды давай каню ў корме, змяшаўшы, чысты агародны аніс і кроп.

Адударуў вока

Калі каня ў вока тыкнуць пальцатам ці ўдараць, тады [трэба] адразу наскрэбці нажом свежай белай саланіны, выпаласкаць яе добра ў вадзе і выціснуць, і прыкласці да пашкоджанага вока, а потым узяць сухую лусту з грубага хлеба, цёплую, намачыць яе ў найлепшым воцаце і, як толькі [луста] набярэ [яго] ў сябе, прыкласці зверху той саланіны, каб добра закрыла ўсё вока, і, так прывязаўшы якой-небудзь хусткай, не адвязваць аж да вечара, а ўвечары зноў тое ж зрабіць. Гэтаксама ўздзейнічае гарачы, узяты з печы хлеб, змочаны ў воцаце і прывязаны на вока.

Або

Вазьмі пару яечных бялкоў, узбі добра са спаленым галыном, каб аж пена загусцела як крухмал, і, прыліўшы вельмі мала ружовага воцату ці ружовай гарэлкі, прывяжы на пячыне18 на ўдаранае вока.

Ад бяльма і ад плеўкі

Вазьмі свежае яйка, звары крута і аблупі чыста, потым пакладзі яго ў жалезную лыжку і абсып прыгаршчай солі, і так спалі гэта на вогненных вуглях на попел, аж пакуль усё не згарыць. Гэтым попелам, ператоўкшы яго ў ступцы, прысыпай вока асцярожна, а не раптам, як звыклі некаторыя. Таксама трэба надсячы жылу ніжэй шчок, якая спускаецца ад вока прама ўніз.

[ншае

Таксама дапамагае ачкаватая19 соль напалам з імбірам, спаленая на попел у сырым высвідраваным дубовым ці бярозавым дрэве. Але таксама ўздзейнічае і парашок з гваздзік, сцёрты напалам з цукрам, і ачкаватая соль, сцёртая з парашком косці адной марской рыбкі, якую завуць os sepiae20 (яе знойдзеш усюды ў аптэцы і ў пазалотнікаў), хутка зганяе бяльмо.

Іншае ад застарэлага

Вазьмі ў аптэцы адну частку turiam praeparatam2' і дзве часткі парашку, тоўчанага з сухіх лісткоў плюшчу, змяшай і прысыпай гэтым [вока] двойчы на дзень.

Іншае

Вазьмі пястныя косткі маладога казляняці і, стоўкшы іх, выберы з сярэдняй косткі мозг, прымяшай да яго напалам ружовага алейку і растапі на лёгкім агні. Потым прымяшай трошачкі тоўчанай міры і кавалачак шафрану і напускай гэта ў вока якім-небудзь пяром.

Іншае

Надрэзаўшы шчочную жылу, змяшай цыбульны сок і трохі салетры22 і закапвай гэта ў вока, прамываючы штодня чыстай цёплай вадой.

Іншае

Дапамагае і ластаўчына гняздо, спаленае на попел, таксама і змяіны выпаўзак, спалены на попел і змяшаны з ледзянцовым цукрам23.

Іншае

Спалі зялёную яшчарку ў новым паліваным гаршку і, сцёршы яе на парашок, змяшай з парашком ладану. Распусціўшы ў кропавым алейку, маж гэтым бяльмо.

Адупартага бяльма

Наскрабі тры часткі ачкаватай белай солі, прымяшай чацвёртую частку александрыйскага блакітнага галыну24, што прывозяць з Турцыі, і прысыпай бяльмо толькі раз на дзень, [усяго] некалькі разоў; сцеражыся, каб ты не перабраў меры, бо сродак надта моцны. Калі і гэта не дапаможа, больш такое бяльмо ўжо не лячы, бо гэтае лякарства найлепшае за ўсе іншыя.

Раздзел VI

Пра напасць або паскуднік, «ногаць»25

«Ногаць» гэта грубая нарастаючая плеўка счырванелага мяса, якая мае на канцы востры храсток і ляжыць паміж павекам і зрэнкаю. Калі яна залішне нарасце, закрывае амаль усё вока і, прыгнятаючы, выціскае з яго слёзы, множыць у ім і ў жылах, якія даходзяць да мозгу, такі вялікі боль, што конь, млеючы ад яго, падае без памяці, як у кадуку26, а напрыканцы, калі своечасова не ратаваць, раптоўна здыхае.

Ад гэтай хуткацечнай і цяжкай хваробы ёсць такое найхутчэйшае і найбольш надзейнае пазбаўленне. Зваліўшы або моцна прывязаўшы каня, каб не матаў галавой, прыцісні пальцам у канцы вока ніжняе павека, а як толькі пакажацца гэтая плеўка з нарослым мясам, падымі яе ад самай зрэнкі тонкай востраканцовай жалезкай, закругленай накшталт кручка, і, пракалоўшы, выцягні добра ці, калі б ты баяўся пашко-

дзіць вока, тады адразу праткні наскрозь плеўку іглой з доўгай моцнай ніткай, зняўшы прэч з таго кручка. I так, зноў выцягнуўшы на нітцы тую плеўку ці скурку, толькі пакуль парасла акрываўленым мясам або храстком, перарэж [яе] смела вострым нажом, нічога не баючыся, бо ў гэтым няма нічога шкоднага, так, каб адна частка з храстком засталася на [нітцы], а другая зноў увайшла назад.

Адразу як перарэжаш, дастаткова пасып месца зрэзу і ўсюды пад ніжнім павекам ачкаватай соллю ці якой здабудзеш, дробна сцёртай, а потым адвяжы каня і пусці вольна. Праз гадзіну ці дзве прамый каню гэтае вока раз і другі віном або цёплым воцатам і будзь упэўнены, што ад гэтага самага застанецца здаровым.

Іншае

Александрыйскім галыном, або, як яго празываюць іншыя, александрыйскай салетрай нацерці вакол вока павекі ці таксама і дакрануцца зверху да самага «ногця», аж пакуль сляза не ўпадзе.

Іншае

Як толькі заўважыш гэтую напасць у вачах, адразу памаж [каню] вочы цёплым прэсным мёдам, a жылы ў вушах надрэж накрыж, каб з іх кроў пайшла, і тыя ранкі натры соллю. Яшчэ ад гэтага раздрапай яму ланцэтам ноздры і пад верхняй губой, і ўсюды добра націрай соллю ніколькі не шкодзіць, хаця кроў добра пойдзе. Таксама каля зубоў ускрый яму ланцэтам і натры соллю.

Іншае

Рысім пазногцем, адсечаным ад жывой рысі, раздрапаць каню да крыві верхнюю губу і ў ноздрах і напасць адразу спыніцца.

Іншае

Надсечаныя пад вачыма ці таксама паверсе ноздраў жылы (хто ўмее ў іх пацэліць) пэўны сродак ад напасці, і наогул, гэтым самым папярэдзіцца, што і потым ніколі на каня не нападзе.

Іншае

Вазьмі зялёную яшчарку, спалі ў гаршку, дадаўшы частку arsenicum~\ і стаўчы на драбнюткі парашок. Прысыпай ім «ногаць», закрываючы вока, пакуль сляза не выцячэ.

Раздзел VII

Пра «сланечнік» або кадук28

Ёсць «сланечнік» або кадук, калі конь, ідучы па дарозе або стоячы на месцы, пачне трэсці галавой, вытарэшчваць вочы, тупаць нагамі і так дрыжаць усім целам, што аж упадзе на зямлю, расцягне ўсе ногі і ўвесь кідаецца, а часам таксама і пена ў яго цячэ з ноздраў і з рота. Гэтая хвароба не толькі шкодная для самой скаціны, але і для вершніка небяспечная ў час нейкага паходу або хуткай дарогі. Тады [трэба] пазбаўляцца яе [так]: найперш, як толькі гэта здарыцца з канём, калі можна хутка знайсці ваду, заліць яму вочы, пакрыць нейкім сукном ці гунькай усю галаву і моцна трымаць, або і прыціснуць да зямлі, пакуль гэта не пройдзе, і дзейнічаць жвава.

Але каб гэта не находзіла на яго ніколі або [бывала] радзей, выкарыстоўвай наступнае: давай яму авёс, пасыпаны салетрай, таксама і салетру, размяшаную ў вадзе. Або вазьмі два лоты салетры і змяшай яе з парашком карэння лясных агуркоў29, прымяшай адну кварту віна, раздзялі на тры разы і ўлівай каню ў горла тры ранкі засаб, ставячы яго ўвесь час у цёмнай і вельмі ціхай стайні.

Іншае

Вазьмі жалеза, падрыхтаванае для прыпякання, і, распаліўшы яго, прыпякі каню скуру на самым чубе ўздоўж паміж вушэй, аж амаль да косткі, а потым лячы гэты апёк алеем з растопленым светлым воскам.

Іншае

Таксама ратуе ад гэтага кроў, пушчаная з вялікіх галаўных жыл вышэй вуха, якія ідуць да шыі, або, калі б там жылы былі не вельмі акрэсленыя, з папружніц. Але памятай, што [трэба] пускаць кроў, не зважаючы на час, адразу ў той момант ці ў той жа дзень, калі на яго гэта злосна нападзе.

Іншае

Вазьмі адзін лот ласёвага капыта, добра сцёртага і яшчэ стоўчанага ў ступцы, размяшай яго ў чвэрці кварты добрага воцату і дай каню выпіць. Робячы гэта тройчы або колькі разоў трэба, ставячы яго ў цемры, зведаеш вялікую дапамогу.

Іншае

Жывы жаваранак, злоўлены ў траўні і так цалкам засушаны, а потым падвешаны ў мяшэчку на конскай шыі, пазбаўляе гэтай хваробы: пакуль конь [яго] носіць, [кадук] не здарыцца.

Курэнне

Таксама часта акурваюць каня бабровымі струменямі, збіўшы [ix] з сухой рутай і з размарынам. Даюць каню есці і сам размарын, змяшаўшы з сенам або з лавандай і з ісопам усё гэта сродкі пярвейшыя.

Мыццё галавы

Прамываць [каню] галаву цёплым адварам вышэйзгаданых зёлак у шчолаку, а пасля абмывання і высушвання намазваць алейкам звычайнага агароднага кропу, прачышчаючы яе таксама вышэйапісанымі сродкамі для прачышчэння галавы.

Напой

Вазьмі 1 лот парашку, нацёртага з чалавечага чэрапа, два лоты попелу са спаленага аслінага чэрапа, чатыры лоты півоняў, адзін лот параціку з ласёвага капыта. Давай гэта, расклаўшы на тры, каню піць у гарэлцы з казацкага ядлоўцу, або, калі яе няма, у вадзе, варанай з гэтым зеллем, тры дні запар, не пакідаючы скарыстоўваць курэнне і мыццё.

Іншае

Лепшаму каню не шкада даваць тэрыяк30 або mithrydatum, на раз па лоце, у згаданай вадзе ці ў белым рэйнскім віне.

Раздзел VIII Пра «мышак»31

Гэтая хвароба таксама вельмі цяжкая і раптоўная, часта, асабліва калі [«мышкі»] ўзнікнуць надта вялікія, уморваюць каня, бо як толькі пачнуць душыць пад горлам, конь адразу ўпадзе на зямлю і задыхнецца, калі яму хутка не дапамогуць.

Таму патрэбна лячыць загадзя, каб [«мышкі»] не разрасталіся, а калі нападуць, тады немагчыма ўратаваць ад іх ніводным хуткім і найбяспечным спосабам, [застаецца] толькі пракалоць шылам або нават і перарэзаць жалезкай ці тонкім ножыкам тое месца пад шыяй, дзе збіраюцца залозкі, якія завуць «мышкамі», і выбраць іх і скурку, якая родзіцца вакол ix. А пасля пераразання ці праколу трэба напоўніць гэтыя ранкі воўнай або льнянымі ачоскамі, змочанымі ў яечным бялку, і намазваць цёплым маслам, аж пакуль не пачнуць добра загойвацца.

Як іх папярэдзіць

Туркі, персы і італьянцы паляць агністым жалезам тое месца каля шыі, дзе набіраюцца «мышкі», a потым, напэўна, [яны] ніколі больш не здараюцца.

Іншае

Калі пачнуць набірацца, намазвай пад шыяй змяшаным з соллю льняным алеем, як мага цяплейшым, або таксама прыкладвай цёплым ільняное насенне, сцёртае на парашок, зваранае з вінным воцатам і з соллю.

Раздзел IX Пра «сухоты»

Бывае, на ніжняй конскай сківіцы пад языком нарастае нешта вострае накшталт дзвюх бародавак, што гандляры называюць «сухотамі»32. Тады гэтыя бародаўкі растуць чым далей, тым вышэй, і прычыняюць вялікую непрыемнасць падчас жавання аўса, ячмяня ці нават і сена, так што конь, уразаючыся ў іх языком, не можа ані перамешваць ежу ў роце, ані добра жаваць, ані прапіхваць у горла, і таму, выпускаючы з губ шмат корму, дае ўсяму целу малое жыўленне.

Тады, як толькі заўважыш гэты ягоны ўціск, [трэба] зваліць каня (калі не схоча стаяць спакойна) і звязаць для большай бяспекі, спярша выцягнуць яму язык на бок і выстрыгчы тыя бародаўкі нажніцамі як мага лепш, а [потым] добра прамыць з соллю і з цёплым воцатам ці пасыпаць соллю, прымяшаўшы трохі салетры. Або, хочучы, каб больш не нарасталі, пасля пераразання напусціць у ранкі дыстыляванай гарэлкі з салетрай (што называюць spiritus vitriolP), памачыўшы ў ёй бавоўну; патрымаць язык так доўга, аж пакуль ранкі ад гэтай гарэлкі трохі не збялеюць.

РаздзелХ Пра насос34

Насосам называюць, калі ля бакавых карэнных зубоў нарастае як быццам нейкая хваравітая мясістая шалупіна, якая пакрывае і амаль палову зубоў, і ўсе дзясны, з-за чаго пры жаванні, пашкоджваючы самі дзясны, памнажае вялікі боль і не дазваляе каню грызці і добра жаваць пажаданы корм, а потым робіцца немалой прычынай схуднення.

Усё гэта находзіць ад галаўной флегматычнай вадкасці, якая скіроўвае ў дзясны свой descens^, і ён, не могучы выйсці нікуды больш, толькі нейкім чынам прасочваецца каля самых зубоў, даходзіць да зубоў і дзяснаў, прыліпаючы і пакрываючы іх.

Гэтую хваробу ўмеюць лёгка ўстараняць амаль усе кавалі, здзіраючы [насос] жалезкай ці ножыкам, для гэтага падрыхтаваным, аж да крыві. Таксама адразу кладуць у рот жалезныя шыны36, каб [конь] іх жаваў і магло тым больш выступіць дрэннай крыві загусцелай, запечанай, назбіранай каля дзяснаў, і зубы паверсе гэтым кусаннем лепш ачысціць. А напрыканцы прамываюць зрэзы воцатам з соллю. Таму мне пісаць пра гэта больш падрабязна залішні занятак.

Раздзел XI Пра «насатага»37

«Насатым» уласна называюць, калі конь сумна стаіць са схіленай галавой, з ноздраў у яго цячэ эксудат спачатку белы, потым брудны і смярдзючы, а напрыканцы звычайна і згусткамі выпадае; таксама ногі яго не слухаюцца, і ходзіць як п’яны, насілу кладзецца і вельмі цяжка ўстае, бо тым жа эксудатам, які цячэ ў яго з ноздраў, бываюць напоўнены і іншыя члены. Цяжкая гэта хвароба, асабліва калі застарэе, і зрэдку яе вылечваюць. Калі свежая, звычайна вараць яравыя ў калоссі ў дажджавой вадзе, даюць каню замест ежы 9 дзён ці больш, адпаведна патрэбе, і гэтую ж ваду піць, і нічога іншага, трымаюць яго ў цішы і цяпле, пускаючы вольна, і гэтым коней лечаць. Аднак калі гэта не дапаможа, вазьмі 1 лот тоўчанай лістоўнічай губы, перцу, солі па чвэрці лота кожнага; вары ўсё ў віне ці воцаце і лі каню ў горла, можаш таксама і ў ноздры ліць, бо іх вычышчае.

Іншае

Навары мурашоў з мурашнікам і, працадзіўшы, давай каню піць гэтую ваду тры дні.

Іншае

Звяжы каня як мага лепш, каб не кідаўся, распалі доўгае шыла і ўваткні яму ў канец хваста паміж скурай і косткай на далонь углыб; зрабі жа цвёрды кнот з каноплі і намаж казловым тлушчам, [і ўвядзі пасля шыла]. Выняўшы яго назаўтра, вымый рану цёплым воцатам, зноў намаж кнот тлушчам і ўваткні яго, і рабі так кожны дзень, пакуль [конь] не перастане пырскаць, не пакідаючы даваць і іншыя лекі праз рот або ноздры.

Іншае

Апырсквай часта ноздры [каню] гарэлкай, у якой ноч мокла чорная чамярыца або, намачыўшы пару гусіных пёраў, утыкай у абедзве ноздры, пакуль іх не высмаркае.

Іншае

Дуброўку з карэннем вары ў вадзе, давай каню гэтую ваду піць, а зелле есці, астудзіўшы, сем дзён: вельмі добра чысціць вонкавы гной і гоіць лёгачныя верады.

Раздзел XII

Пра «воўчы» і пра «сабачы» зуб

Гэта ўласна «сабачыя» зубы, калі некаторыя карэнныя зубы, вырастаючы з аднаго ці з другога боку, вастрэюць надзвычайна ў параўнанні з іншымі або як нейкія другія зубы паверсе выпускаюць. Потым конь, жуючы, так моцна сячэ імі язык, што часам у ім аж да паловы выяўляюцца брыдкія і вельмі балючыя раны.

«Воўчы» жа зуб той звычайна вырастае тут жа ля карэнных зубоў: ці на бліжэйшым да ікла канцы, ці на другім, а часам і на абодвух знаходзіцца38. Пашкоджваюць язык такім жа чынам, як і «сабачыя», і вельмі перашкаджаюць. Абодвух гэтых дрэнных [зубоў] лёгка пазбавіцца, найцяжэй бывае заўважыць.

Усякія такія зубы трэба або спіліць жалезнай пілкай і зараўняць, або пазбіваць долатам і загладзіць. А калі будуць якія-небудзь раны на языку, тады вазьмі зелле, якое завецца крываўнік, а на лаціне millefolium, выцісні з яго, стоўчанага, сок і напускай у раны або прамывай двойчы на дзень, пакуль не загояцца, не давай каню есці аўса ані ячмяня, каб не вярэдзіў [язык], але толькі пшанічнае ці ячменнае вотруб’е, бо жытняе шкоднае яго ўнутранасці.

Раздзел XIII Пра дыхавіцу і кашаль39

Дыхавіцу лёгка пазнаць, калі конь надзвычайна дыхае або ў найменшай працы так задыхаецца, што аж вымушаны раз-пораз спыняцца. Кашаль яшчэ лягчэй, бо людскія вушы адразу яго пазнаюць; абедзве гэтыя дрэнныя [хваробы] паходзяць ці з пашкоджаных, ці з пакрытых болькамі лёгкіх, якія сваім раскрыццём і даюць, і завяршаюць подых у кожнай жывёлы.

Аднак дыхавіца больш за кашаль цяжкая і складаная для лячэння. Бо кашаль толькі першасны яе сімптом, а калі яго ў час не лячыць, ператвараецца ў дыхавіцу, якая зрэдку нападае без папераджальнага кашлю. А калі застарэе, тады з-за сапсавання і гніення печані з каня звычайна выпадаюць згусткі40, а потым [дыхавіца] смерць клячы прыносіць.

На абодва [выпадкі], бо паходзяць з адной вадкасці і прычыны, выкарыстоўваюць аднолькавыя лекі, аднак, адпаведна цяжкасці хваробы, слабейшыя ці мацнейшыя.

Найперш, каля трох дзён трымай каня вельмі ўмерана, кармі толькі па разе на дзень аўсом ці ячменем і не паі, толькі таксама па разе вадой, у якой размяшаныя мука і мёд.

Шарыкі

Потым вазьмі белай саланіны, не зжаўцелай, наскрабі [аб’ёмам] як кулак, вымачы добра ў чыстай вадзе і, выціснуўшы з яе ваду, пакладзі ў ступку. Потым дадай адзін лот ператопленай серы, тры галоўкі часнаку без верхняй скуркі, добра разатры ўсё разам і, выняўшы, наляпі шарыкаў як вялікі валоскі арэх41, колькі іх атрымаецца. Вазьмі мядовай патакі, змяшанай з аліўкавым алеем, памачы тыя шарыкі і кладзі нашча па адным у горла каню, пасоўваючы пальцамі, пакуль іх усе не праглыне, прывязаўшы яму высока галаву і выцягнуўшы на бок язык, як рэкамендавалася ў пачатку пра даванне напояў Рабі гэта па разе тры дні.

Можаш дадаць, узяўшы з аптэкі, палову лота agaricum, гэта значыць, лістоўнічай губы, калі, асабліва пры кашлі, конь выдзяляе праз рот або ноздры нейкую брыдкую вільгаць.

Іншае

Вазьмі [кавалак] старога сала [памерам] з кулак, дзве лыжкі прэснага мёду, чвэрць лота нятоўчанага шафрану, agarici, гэта значыць, лістоўнічай губы, 1 лот і, змяшаўшы разам, зрабі з гэтага сем шарыкаў, і ўпускай каню ў горла па адным штодня, пасаліўшы зверху, калі будзеш даваць.

Іншае

Змяшай канапляны алей напалам з сабачай крывёй, намазвай каню жылы на грудзях.

Вазьмі аліўкавага алею, цукру, мядовай патакі кожнага па 1 фунце42, насення валоскага кропу43 тры фунты, соку шалфею 4 лоты, ружовай гарэлкі 10 лотаў, змяшай і, растапіўшы на вуглях, смаж разам, пакуль не высмажыцца на палец, а на ноч пастаў у сухім месцы, каб астыла. Давай гэтае лякарства каню праз горла па паўфунта, на колькі хопіць, пільна засцерагаючыся, каб прынамсі перад даваннем конь нічога не еў ані піў дванаццаць гадзін.

Іншае

Таксама добра часта даваць каню ў аўсе, накрышыўшы дробна, саму лістоўнічую губу, дзівасіл, кірказонавае карэнне, гарычку або foeni graeci, гэта значыць, пажытнік, не даючы потым доўга піць. Ці тыя ж зёлкі, стоўчаныя на парашок, мяшаць з наскробанай саланінай, на раз так, як фунт яе заважыць, а зёлкавага парашку палову лота, і даваць да дзевяці дзён.

Іншае

Ад простага свежага кашлю, пры нястачы іншых лекаў, звычайна дапамагае і рэдзька, накрышаная ў авёс. Найпільней засцерагацца, каб не давалі [каню] піць халоднай крынічнай вады ані склізкіх багністых вод. А штораз поячы, замуці ваду прыгаршчай пшанічнай ці ячменнай мукі, прымешваючы часам трохі салетры, якая халадзіць і вельмі [добра] чысціць лёгкія.

Іншае

Вазьмі новы чысты паліваны гаршчок, напоўні яго свежым, не смуродным аліўкавым алеем і ўпусці жывога вугра. Потым, добра абляпіўшы накрыўку цестам, каб не выходзіла пара, устаў гаршчок у кацёл вады, і няхай тая вада кіпіць, пакуль унутры [вугор] не разварыцца і не расплавіцца ў алеі, што займае каля дванаццаці гадзін. I, працадзіўшы затым гэты алей праз грубае палатно, упускай яго каню ў горла па скрабніцы тры дні, так шмат на раз, як заважыць паўфунта: гэта выпрабаванае лякарства.

Раздзел XIV

Пра дрыжанне сэрца44

Прычына дрыжання сэрца бывае не іншая, толькі калі меланхалічны дух або вецер са смуродных вадкасцей, замкнёных у целе, будучы паўсюль запёртым, даходзіць праз пульсавыя жылы да сардэчнай унутранасці, а адтуль, не маючы свайго выйсця, заражае [сэрца], распіраючы жывыя тонкія структуры, схаваныя ў ім. 3 гэтага найперш паходзіць тое, што конь пачынае дрыжаць, туманіць і заплюшчвае вочы,

з ноздраў у яго ідзе гарачая пара, і пот выступае з цела праз скуру. [Конь] не можа стаяць на нагах, аднак жа не кідаецца, як [бывае], калі на яго сланечнік нападае.

Гэта трэба лячыць хутка калі няма чым іншым, тады кровапусканнем: надрэзаць вуха, пракалоць ноздры шылам або пусціць кроў з папружнай жылы. Але каб з ім такога больш не здаралася, ты павінен папярэджваць гэта так.

Іншае

Такі конь павінен стаяць у сухой вясёлай стайні, не смуроднай, а хутчэй духмянай. Накладзі ў яе мяты, шалфею, маярану і іншых пахучых раслін размарыну, божага дрэўка45, кашачай шанты, півоні.

Але галоўнейшымі з’яўляюцца напоі. Вазьмі два квенты46 цёртых гваздзікоў, адзін квент шафрану, маяранавага і агурочнікавага соку абодвух з адну кварту, і ўлі цёплымі ў горла.

Іншае

Карысны сок нарда, змяшаны з гарэлкай, а пры нястачы соку нардавы парашок.

Іншае

Трыццаць зярнят перцу, адзін лот міры, стоўкшы на парашок, даць выпіць з цёплым віном або з мальвазіяй. Гэта простым-простае лякарства, але дзеля лепшых коней не шкодзіць прымяшаць да яго і звычайныя лекі для людзей: тоўчаныя каралы, [рог] аднарога47, прыгатаваны ласёвы рог, лімонныя скуркі і парашок, ды нават і [той] парашок, які ў аптэцы называюць de gemmis^, таксама Dia ambre^, даўшы любога з іх па чвэрці лота на адзін раз у віне ці ў мускатэлі.

Раздзел XV

Пра ліхаманку або прастуду50

На коней, як і на людзей, нападаюць розныя ліхаманкі, і па аднолькавых прычынах, разбор якіх паасобку патрабаваў бы немалой працы, бо і дактары напісалі пра іх шмат кніг, а таксама [бо] конскія целы падлеглыя не такім далікатнасцям, як людскія. Досыць на тым, па чым пазнаць хворага на ліхаманку і па якіх прычынах [яна] найчасцей здараецца.

Існуюць тры прычыны. Першая унутраная: лішак дрэнных цялесных вадкасцей, якія сапсаваліся самі па сабе ці па іншых сумежных прычынах і сваёй дрэннай існасцю распаляюць сардэчныя сасуды і само сэрца, а потым і ўсё цела. Другая знешняя: калі смуродныя і заразныя пары ўцягваюцца праз дыханне ў цела ці то з дрэннага паветра, ці то перакідваюцца ад іншай скаціны, якая таксама хварэе. А гэтыя пары, увайшоўшы ў цела, заражаюць яго і сэрца, напаўняючы варожай і надгнілай гарачынёй. Трэцяя прычына паходзіць з неабачлівасці, калі конь, спацеўшы ад дужай працы, абсохне непрыкрытым і прастудзіцца або таксама адубее ад вялікага холаду. Ды і піццё свежых вод, асабліва крынічных, неўзабаве пасля працы і жвавага разагрэву цела зачыняе ў скуры тыя вонкавыя дзірачкі (лекары завуць «поры»), з якіх выходзяць з цела залішнія пот і пара, ад чаго вадкасці, паўсюль зачыненыя, самазнішчаючыся, запаляюць кроў і цела і прыводзяць да шкоднага ненатуральнага распальвання.

Прыкметы жа ліхаманкі з задышкай такія: [конь] трымае галаву схіленай вельмі нізка, ледзь не да зямлі, і можа ўзняць яе не без вялікага намагання; вочы расплюшчаныя, выпучаныя, чырвоныя, як воблакам зацягнутыя, і слёзы з іх цякуць. Таксама на яго, як і на чалавека, нападаюць халодныя дрыжыкі, а калі пройдуць, палаюць вушы, ноздры і ўсё цела, бакі ходзяць, [конь] часта стогне, уздыхае, семеннікі нярэдка пухнуць. У гэты час [ён] нічога не есць, бо адчувае агіду да ўсіх кармоў, толькі бы піў, колькі разоў дарвецца, губы адвісаюць, а ляжаць [ён] не можа.

Пазнаўшы гэтую хваробу, для лячэння ўжывай такія сродкі.

Пастаў яго ў ціхім, сухім і цёплым месцы і выпусці кроў са шчочных жыл, у меру з абодвух бакоў, ці з шыі. He давай яму піць, акрамя вады, змяшанай з мукой (якую потым ужо заўсёды буду называць адной назвай «мучной вадой», вельмі патрэбнай пры ўсіх унутраных хваробах). Ежа няхай будзе сухі ячмень, тоўчаны як грубая крупа, або стары не смярдзючы авёс, таксама тоўчаны, па пары жменяў на раз,

не больш; зімой сена патроху, а летам даваць ахаладжальнае зелле, перамяшанае з травой, напрыклад, шчаўе, салату, падарожнік, партулак агародны.

Потым зрабі і давай унутр такое лякарства: вазьмі тры курыныя яйкі, разбі ў місцы, дадай ружовага алейку чатыры лоты, лёгкага белага віна адзін фунт, змяшай і ўлі каню праз ноздры.

Іншае

Калі ліхаманка здарылася ад працы і ад прастуды, а конь цудоўны: вазьмі лепшага белага ладану дзесяць лотаў, карэння лясной фіялкі (у народзе завуць касач) адзінаццаць лотаў, перцу паўтара лота, лісця лаўру два лоты, насення сельдэрэю два лоты, змяшай разам і добра стаўчы, звары ў белым віне, а потым давай гэта каню піць па скрабніцы.

Іншае

Вазьмі адзін фунт казінага малака, 6 лотаў крухмалу, чатыры курыныя яйкі, 3 лоты ружовага алейку або, калі яго няма, аліўкавага. Прымяшай да гэтага чатыры лоты соку зелля, названага пасценніца, або, калі няма, сельдэрэевага соку; сагрэй, каб было цёплым, давай каню піць шэсць дзён і ачуняе.

Іншае

Вазьмі foenum graecum, гэта значыць, пажытніку, выцісні з яго сок, колькі трэба, сельдэрэю, руты, ісопу, mellilotum, гэта значыць, баркуну, па адной жмені кожнага з іх, і вары ўсё добра ў гэтым соку. Потым, працадзіўшы і добра выціснуўшы, улі цёплым у горла па скрабніцы.

Мазь, якой мазаць падчас ліхаманкі

Вазьмі 1 фунт ружы, 2 фунты старога аліўкавага алею, паўтара фунта добрага воцату; па фунце партулаку, гэта значыць, «курынай нагі», мяты, руты. Стоўкшы гэтыя зёлкі, вары з воцатам і з аліўкавым алеем, аж пакуль не выварыцца вільгаць. Працадзі, выціснуўшы, а потым намазвай усяго каня, дадай да гэтага чатыры лоты ягад лаўру.

Хутка конь пачне ад якога-небудзь з гэтых лекаў папраўляцца, [тады] патрэбна часта мыць яго: зімой у лазні, летам на сонцы, зварыўшы ваду з належнымі зёлкамі, а абсушыўшы, намазваць згаданай маззю.

Пры такой хваробе патрэбнае і прачышчэнне ўсяго цела, пра якое знойдзеш вышэй. Таксама мусіш часта, асабліва калі ў [каня] зацвярдзее кал, выкарыстоўваць клісцір, які павінен быць такім: вазьмі чатыры жмені мальвы, вары ў вадзе, пакуль амаль не разварыцца, улі да гэтай працэджанай вады адзін фунт аліўкавага алею, [усып] жменю солі, убі чатыры яйкі, змяшай і ўпусці праз задні праход.

Раздзел XVI Празапал51

Найлягчэй пазнаць запал, бо ён звычайна не здараецца, апроч залішняй працы ці хуткага бегу ў спякотны час. Тады конь вельмі часта паводзіць бакамі, галава і ўсё цела палаюць, а з ноздраў выходзіць гарачая пара; ды яшчэ ў яго пухнуць ногі [так], што аж скура ад мяса адстае52.

Калі гэта выявіцца, трэба як мага даўжэй утрымліваць [каня] ад піцця вады, тым болып сцюдзёнай крынічнай, паставіўшы яго ў бязветраным, аднак халодным месцы гадзіны на дзве або і даўжэй. Потым вазьмі паўфунта салетры, размяшай у вядры цёплай вады, каб распусцілася, і, ахаладзіўшы яе трохі, дай каню выпіць. He кармі яго потым пяць ці сем гадзін. Таксама можна пусціць яму кроў з усіх ног.

Іншае, выпрабаванае мною болып за тысячу разоў

Вазьмі паўкварты добрай белай гарэлкі, нічым не прыпраўленай, поўную лыжку тоўчанага перцу, змяшай і дай каню выпіць па скрабніцы, прывязаўпіы яго высока. He давай жа яму потым некалькі гадзін есці ані піць і будзе здароў; толькі накрый [яго], бо будзе пацець, як у лазні.

Іншае

Вазьмі адну кварту падарожнікавай гарэлкі, чатыры лоты фіялкавага ці ружовага юлепу, змяшай і ўлі [каню] ў горла. А пры нястачы гарэлкі зрабі тое ж з аднаго падарожніка, змяшанага з варанай вадой; пры недахопе юлепку замяні [яго] ружовай ці фіялкавай цукеркай. Або і сам зялёны падарожнік з зялёнай агароднай салатай давай каню замест корму раніцай і вечарам да сямі дзён.

Іншае

Узбі сем яек з бялком і жаўтком і ўлі у горла па скрабніцы. Трэба сачыць, каб у [каня ў жываце] кал не зацвярдзеў, што ў гэтым выпадку бывае найзвычайнейшым. Ад гэтага лёгка пазбавіць [каня], паставіўшы яму некалькі разоў просты клісцір з мальвы, варанай з вадой, прымяшаўшы да яе нямала аліўкавага алею і жменю солі, пра што маеш і ў іншым месцы. Або таксама ўваткнуць яму як мага даўжэйшую свечку з мыла, а жывот мазаць аліўкавым алеем.

Іншае

Зрабі шарыкі са старой саланіны, як папярэдне апісвалася, развары іх са старым венгерскім віном, пакуль не распусцяцца, і давай піць, заліваючы ў горла, тры дні: кожны дзень па адной кварце.

Іншае

Вазьмі капуснага лісця, збі добра з роўнай часткай зялёнага сельдэрэю, выцісні, а гэты сок змяшай з белым віном і ўлі каню праз левую ноздру.

Раздзел XVII Пра ахвачэнне53

Ахват здараецца па некалькіх асноўных прычынах. Першая калі конь пасля празмернай працы дарвецца і вып’е шмат халоднай вады54 або калі пасля запалу з працы яго будуць доўга трымаць у вадзе, a называюць гэта водным ахватам.

Другая калі ў нямераны вецер [конь] мусіць бегчы ў хуткую дарогу або пасля дарогі яго неабачліва пакінуць спацелым і высахне на халодным ветры: гэты ахват называюць ветраным.

Трэцяя калі з перамору ці з ахвоты пажывіцца ўдосталь маладым жытам, ячменем, аўсом ці грэчкай, а гэты гандляры коньмі звычайна называюць «ахват збожжам».

Прыкметы ахвачанага такія: конь мае выпуклыя бакі, і сам як надзьмуты55, і з ноздраў быццам вада сачыцца; калені згінае і нагамі валодае з цяжкасцю, яны ў яго заплятаюцца амаль як ў п’янага, а калі спыніцца, падкурчвае то адну нагу, то другую не можа роўна стаяць разам на ўсіх. Звешвае галаву і ківае, не можа доўга ні стаяць, ні хадзіць, ні ляжаць. Калі не лячыць хутка, у яго пухнуць ногі, а напрыканцы капыты з ног злазяць.

На гэта ёсць разнастайныя лекі адпаведна прычынам здарэння, аднак усе перасягае кровапусканне з жыл па абодвух баках шыі, а свежую кроў адразу змяшаць з пшанічнай мукой, утаўчы туды некалькі яек, дадаць boli Агтепі56, пару лыжак аліўкавага алею, таксама воцату па патрэбе, змяшаць добра разам як цеста і адразу намазаць гэтым усяго каня, пачаўшы ад шыі, аж да капытоў і хваста, і даць яму абсохнуць, не абмываючы, аж пакуль усё само не ападзе, і не дазваляць ляжаць.

На водны ахват

Прывяжы каню на шыю дзве вяроўкі, загадай аднаму [чалавеку] цягнуць за адзін канец, сам цягні за другі, і цісні на [каня] так моцна, аж пакуль не паваліцца; адпусці ж на хвіліну, пакуль не падымецца, і рабі так некалькі разоў.

Іншае

Запражы каня ў штосьці цяжкае, і няхай цягне, пакуль добра не ўспацее, потым высушы яго і вычысці, і рабі гэтаксама некалькі разоў.

Іншае

Памаж цуглі чалавечым калам і ўкладзі каню ў рот, зацісні яму добра ноздры, аж пакуль не пырскне, і потым дай аўса са свежым недаспелкам.

Іншае

Разатры цыбуліны і ўкладзі іх у паўгарнца белага віна, улі жа каню ў горла, пакуль усё не праглыне, потым паязджай на праездку, ведучы яго побач з канём. Пасля гэтага напою доўга не давай нічога піць.

На ветраны ахват

На гэты ахват іншыя душаць таксама, як і на водны, што і на маю думку, здаецца, не можа шмат шкодзіць. Але лепш загадай выпусціць яму кроў з трох жыл паміж вачэй ці вушэй. А калі каваль у іх не патрапіць, уваткні ў адну і ў другую ноздру якую-небудзь лучынку цвёрдага дрэва таўшчынёй у палец, завостраную на канцы, і круці так доўга, пакуль у каня не пацячэ добра кроў з абедзвюх ноздраў. Аднак утыкай тую лучынку толькі на пару пальцаў ніжэй вока, не далей.

Іншае

Настругаўшы некалькі свечак ці шарыкаў мыла, упхнуць у горла, каб конь праглынуў; або распусціць мыла ў белым віне і ўліць у горла.

На жытні ахват

Увядзі каня ў халодную ваду, пакуль увесь не намокне, і трымай у ёй з гадзіну. Потым ездзі на ім або ганяй, пакуль не спацее, а потым на ім працуй. Пасля гэтага спацення загадай ускрыць яму па дзве жылы на абедзвюх нагах: адну з аднаго боку, другую з другога.

Таксама конь мае тры ахватныя палоскі на носе57. Намацаўшы ў сярэдняй бугарок, пракалі яго ланцэтам і дай крыві ісці.

Наўсякі ахват

У пазнейшыя часы дайшлі да таго, што конь, ахвачаны па адной з вышэйпамянёных прычын, мае ў путах на нагах, пад самым доўгім воласам або касмацінай, нібы нейкія пухіры, напоўненыя жаўтаватай вадой. Тады, перарэзаўшы асцярожна скуру вострым нажом, вынь або выпары цалкам гэтыя пухіркі, і прыкладвай, змяшаўшы, соль з прэсным мёдам і з пшанічнай мукой, пакуль гэтыя ранкі не загояцца, засцерагаючы ад усякай вільгаці.

Раздзел XVIН

Пра залозы, або пра мыт

Залозы гэта, уласна, гузы паміж сківіцамі, апухлыя і цвёрдыя, лаціністы называюць ix glandulos™. Але, адпаведна разуменню простага чалавека, залозамі называюць усякія цвёрдыя гузы, якія ўзнікаюць дзе-небудзь на конскім целе. Гэтая хвароба паходзіць ад пераменлівасці паветра, але найчасцей ад халоднай флегмы, калі [яна] ахоплівае мозг, і ад ліпкай вадкасці ўсяго цела. Найпэўнейшая прыкмета сапраўдных залозаў калі пры гузах з ноздраў цячэ нібыта белы гной; калі хутка не лячыць, конь ад гэтага знасацее.

Гэтую злую [хваробу] трэба лячыць так. Вазьмі старога сала і столькі ж расходніку, растаўчы разам; падсмажыўшы, размаж па суконным палатне, прыкладвай да тых гузоў як мага цяплейшым, [наколькі конь] зможа сцярпець, некалькі дзён, пакуль не змякчацца. Потым натаўчы часнаку са старым салам, надсячы гузы ланцэтам і прыкладзі гэта на іх цёплым; рабі так, аж пакуль не збяруцца добра і не выцякуць. А [яшчэ] пры гэтай хваробе вары яравое жыта ў вадзе, кладзі ж каню ў нейкае карыта на зямлі, каб еў са схіленай галавой, і тую юшку не вылівай, бо пасля яды або падчас яды вып’е.

Іншае

А каб знутры тым хутчэй [залозы] выходзілі, разбі чатыры яечныя бялкі, усып адзін лот тоўчанага ладану; падсмажыўшы разам, улі у горла; рабі гэта некалькі разоў.

Іншае

Прывяжы каню пад горлам крапіўнае карэнне, каб магло вісець на грудзях. Іншыя таксама ўдода цалкам і з пер’ем прывешваюць на шыі ў мяшэчку, пакуль конь не ачуняе; аднак я гэтага не спрабаваў.

Іншае

Дзе зробіцца залоза, намазвай дзёгцем на самым версе кожны дзень, [пакуль] не збярэцца «прыгожа» і не распухне; але калі адкрыецца, маж яе прэсным мёдам, змяшаным з ячменнай мукой, і нарэшце прамый цёплым воцатам.

Раздзел XIX

Пра сплячэнне59 і ўсыханне жыл і лапатак

Калі конь, устаючы, кладучыся або таксама ў хуткай яздзе, у бегу ці пры няўдалым спыненні зрушыць з месца сустаўны храсток, таксама пашкодзіць і сухажыллі, якія прымыкаюць да яго, называюць сплячэннем. Ягоныя прыкметы: [конь] не можа ступіць на нагу ані сагнуць яе, ані выпраміць, нясе яе перад сабою так, што калі вымушаны пераступіць цераз парог ці пянёк, спачатку гэтую кульгавую нагу пераносіць, а потым здаровай пераскоквае, дый адно плячо ў яго бывае вышэйшым за другое. Калі гэта ў час не лячыць, усохне ўся лапатка, у мясе і ў сухажыллях, і адсюль прыходзіць вечная кульгавасць.

На гэта засвежа, адразу як заўважыш, падвяжы здаровую нагу пастронкам, а стаячага на пашкоджанай назе каня паварочвай, насцёбваючы, на той бок, з якога баліць, пакуль конь трохі не спацее. Потым высушы [яго] добра і загадай ускрыць яму жылу ля хворай лапаткі, якая завецца плечавой.

Іншае

Каленам націсні яму на плячо спераду і збоку, каб жа ўвайшло ў сваю меру, або пракалі шылам якраз насупраць сустава той лапаткі, або няхай на ім плывуць цераз глыбокае [месца], а потым загадай ускрыць яму жылу паміж капытом і мякішным храстком, каб кроў добра шла.

Іншае, калі нагаўжо пачне ацякаць60

Вазьмі льнянога семені, старога сала і алею, засмаж разам і націрай цёплым лапатку і ўсюды вакол.

Трохі разагрэўшы каня яздой, загадай ускрыць яму плечавую жылу, каб добра ішла кроў, да яе свежай адразу ўбі ў нейкім посудзе пяць яек і прымяшай пшанічнай мукі, трохі аліўкавага алею, каб было як рэдкае цеста; памаж жа гэтым усё плячо і нагу аж да капыта, асабліва каля суставаў як мага тлусцей. He абмывай да трох дзён, а абмыўшы цёплай вадой, намаж ямў барскім мылам61 з гарэлкай, і няхай стаіць так дзень і ноч, потым трэба яго праязджаць.

Іншае на застарэлае пашкоджанне пляча62

Загадай пасячы каню плячо ланцэтам, звязаўшы яго і паваліўшы. Потым нейкім пальцатам набі ямў злёгку, каб скура трохі набрыняла, і адразу тамсама намаж ільняным алеем, настолькі цёплым, наколькі зможа вытрываць, а калі апухне, націрай па некалькі разоў цёплай маззю, зробленай са свежай крапіўкі63 і са старога сала. Добры для гэтага таксама шпік64 з аленевых, ласёвых або і конскіх голеней, таксама бабковая мазь65 і саланіна, пратопленая на вадзе, але найлепшы алеек са сляпых шчанят.

Для плеч і для іншых сохнучых членаў

Вары шышкі ядлоўца ў вадзе, а хто можа напалам з віном, напарвай месцы, у якіх трымаюцца сухоты. Зрабіўшы гэта некалькі разоў, разрэж скуру на двух ці на трох месцах і адкрый яе на плячы, каб надзьмулася, як торба.

Натаўчы жа свежага крапіўнага карэння са старым салам, каб было рэдкае, як поліўка; намочвай у ёй лён, сапраўды добра выраблены і вычасаны, і ўтыкай у тыя раны, каб пад ім гнаіліся і дрэнная кроў, з якой множацца сухоты, выйшла гноем66. Вымаючы гэты лён штотрэці дзень, укладвай новы і, абцёршы гной, пасыпай парашком з белай чамярыцы, утоўкшы напалам з доўгім перцам. Гэта не дасць ранам загаіцца ані засмярдзець, ані чарвям у іх завесціся. А калі ўрэшце раны добра вычысцяцца, тады лёгка іх залечыш.

Іншае

Вазьмі ядлоўцавых ягадак, карэння любісты, гнілога тлушчу, несалёнага масла, стаўчы ўсё дробна і засмаж разам. Гэтым намазвай месца, якое сохне, да тыдня. Пасля навары ў вадзе аўсянай саломы і, зрабіўшы з яе скрутак, тры ім тое месца, мочачы штораз у гэтай вадзе. Рабі так столькі разоў, пакуль [конь] не ачуняе, штодня з паўгадзіны пры агні, каб добра ў цела ўбіралася.

Іншае

Самы апошні ратунак пасля ўсіх лекаў застаецца толькі ўкласці [пад скуру] валоссе і так доўга яго не вымаць, аж пакуль само не перагніе і рана не вычысціцца. Як яго ўводзіць гэта амаль кожны каваль добра ўмее без майго апісання.

Раздзел XX Пра заражэнне вусачом67

Вусач ёсць, уласна, болі ў крыжы. Калі такое здараецца з людзьмі, звычайна завуць сцыатыкай6*. Бывае ад флегматычнай вадкасці, якая цячэ з мозгу праз хрыбет у гэтае месца, дзе, не маючы далейшага выйсця, ахоплівае члены і злучэнні касцей і выклікае бязмерны боль.

Пазнаць гэта лёгка, бо конь прывалоквае зад або і наогул не можа ступіць заднімі нагамі, стогне, a калі ляжа, устае з вялікім намаганнем, крыжам дагары. Паходзіць гэтая хвароба найчасцей ад прастуды і неўшанавання каня пасля цяжкай працы і спацення, ад скачкоў ці ад бегу. Нашы гандляры коньмі лечаць яе, колючы шылам на самым крыжы, дзе сыходзяцца косткі, каб выходзіла дрэнная кроў. Але я мяркую, лепш пусціць кроў з ніжніх жыл звонку над каленам на абедзвюх нагах адпаведна магчымасці [каня]. Потым зрабі такую парылку: вазьмі віна, пакладзі ў яго мальву, цалкам нарваўшы, таксама натоўчанае льняное семя і зялёны алтэй, вары, аж пакуль не разварыцца і не аслізне. Мочачы гэтым нейкае вялікае грубае палатно, кладзі на крыж як мага цяплейшым мноства разоў, а асушыўшы, намаж цёплай шматкампанентнай маззю, а калі яе няма тады бабковай.

Іншая мазь

Вазьмі 6 лотаў тэрпенцінавага алейку, 4 лоты лілейнага алейку, рамонкавага алейку, dialtief* кожнага na I лоце, 4 лоты алейку, варанага з ліскі, 8 лотаў крапіўнага алейку, змяшай і намазвай.

Іншае

Калі гэта цяжка нападзе ўласна з прычыны холаду: вазьмі пару снапкоў аўса, вары іх добра ў дажджавой вадзе і, вымаючы па адным снапку, прыкладвай як мага цяплейшым на крыж, штораз перамяняючы снапкі. Потым, асушыўшы, намаж [крыж] каменным алейкам, які ў аптэках завецца petroleum™, або алеем з каменя, які завуць philosophorumi1'. Зрабіўшы так некалькі разоў, пэўна вылечыш каня.

Іншае

Таксама патрэбна старанна ратаваць клісцірам, бо блізка пад крыжам ёсць сляпая кішка, і як толькі ад надыходзячай гарачкі ў ёй зацвярдзее кал, множыць вялікія болі. Тады можаш да вышэйпамянёных простых клісціраў прымешваць паўлота coloquintidi 2 з аптэкі, прэснага мёду і рамонкавага алейку, і рабі гэта некалькі разоў.

Раздзел XXI Чэрві і глісты ў кішках

Розныя глісты і чарвякі нараджаюцца ў конскіх кішках, як у пражэрлівай скаціны, якая не заўсёды [есць] тое, што хоча, але, стоячы на прывязі, мусіць спажываць, што ёй даюць. А менавіта па наступных прычынах: ад спарахнелага, запляснелага ці пратухлага корму, які нядобра ператраўляецца ў страўніку, [потым] гніе ў аб’ёмістых кішках і там, беручы падсілкаванне з прыроднай вільгаці і цеплыні, ператвараецца ў жывых чарвячкоў. Яны чым далей, тым даўжэй напаўняюць кішкі, прагрызаюць іх і бываюць прычынай згубных хвароб і раптоўнай смерці.

Можаш вызначыць іх [наяўнасць] па наступных прыкметах: конь худзее, стаіць сумны, сціскаецца, б’е сябе заднімі нагамі ў чэрава, таксама трэцца чэравам, дзе можа, аб зямлю і аб жалабы, павяртае галаву то на адзін, то на другі бок, хапае ртом бакі, хрыбет, грудзі, а часам і канец хваста, кладзецца з выпрастанымі нагамі, пузам на зямлю.

Лячыць гэта так: вазьмі яечных шалупаек, выдраўшы знутры з іх абалонкі, высушы добра самі шалупайкі і дробна стаўчы; вазьмі яшчэ і трэсак ад каваля73 чацвёртую частку, таксама стаўчы іх далікатна, цёртага перцу пятую частку, размяшай гэта з лепшым воцатам і з гарэлкай і, сагрэўшы, улі у горла.

Іншае

Вазьмі сухой крэйды, змяшай з вінным воцатам і дай выпіць цёплым.

Іншае

Нарэж дробна хрэну, пасалі яго добра і давай каню ў аўсе, пакуль не ачуняе. Замест хрэну і рэдзька прыдасца.

Іншае

Звары крываўнік з асінавай карой у цвёрдым воцаце і, ахаладзіўшы, улі ў горла.

Іншае

Вазьмі паўфунта льнянога алею, зялёнага тоўчанага бядрынцу і ртуці, усмаж разам на патэльні і, астудзіўшы, кладзі каню ў ноздры.

Іншае

Вазьмі добрую прыгаршчу пшанічнага вотруб’я, змяшай з адным лотам тоўчанай серы, давай па тры дні нашча і [конь] ачуняе.

Іншае

Вазьмі жменю капуснага лісця, жменю палыну, жменю мяты, стаўчы ў ступцы ці ў таўкушцы, прылі добрага воцату і, выціснуўшы сок, дай каню выпіць.

Іншае

Таксама труцяць і выганяюць чарвей і глістоў перац з малаком, гарчыца, бадзян, парашок спаленага аленевага рогу, салетра, каляндра, з якіх адпаведна дастатку можна саставіць розныя напоі.

Іншае

Вазьмі паўтара лота парашку сухога зелля, якое ў аптэках завуць santonicum14, звары з малаком і, трохі ахаладзіўшы, улі [каню] ў горла ці праз левую ноздру; рабі гэта раз або некалькі. Вельмі дапамагае не толькі коням, але і [дарослым] людзям, і дзецям, аднак людзям даюць на адзін раз вельмі мала гэтага парашку.

Таксама загадвай машталерам вымаць каню кал рукой, намазаўшы яе аліўкавым алеем і ўвёўшы ў прамую кішку, перад даваннем кожнага з гэтых лекаў, калі б утварылася нейкае зацвярдзенне. He шкодзіць і

мазаць каню жывот аліўкавым алеем. Старажытныя грэкі ратавалі моцнымі лекамі, напрыклад, часнаком, змяшаўшы з воцатам, з доўгім перцам, цытварам7і іншымі сродкамі, якія пакіну без працягу.

Раздзел XXII

Пра затрымку вады і пра камяні ў нырках і ў мачавым пузыры

Затрымка мачы здараецца ці ад зрушанага каменя або ў нырках, або ў мачавым пузыры, ці ад слізкага рэчыва, якое напаўняе ўнутранасці і пераходзіць з вадой у пузыр і ў корань. Аднак лёгка пазнаць, з якой прычыны гэта паходзіць, бо ў гэтым выпадку конь паказвае аднолькавыя знакі. Сціскае жывот і бакі, тупае, топчацца, б’е сябе нагамі пад чэрава, нібыта паказваючы сваю пакуту, і раз-пораз расцягваецца, быццам хоча пусціць ваду, але не можа, а часам сачыцца па кроплі ці па дзвюх мачы гэта якраз уласны знак каменя. Таксама трэцца то адным бокам, то другім, і пацеюць семеннікі, сцёгны і бакі, часам на яго і дрыжыкі нападаюць. Лячы жвава, бо ад гэтага хутка ўпадзе і здохне.

Пры простай і звычайнай затрымцы вады, якая здараецца толькі ад працы або перарывання мачы перад тым, каня водзяць да аборы на авечы гной, дзе, пастаяўшы найдаўжэй паўгадзіны, спускае ваду вольна.

Іншае

Дапамагае мальва, вараная ў дажджавой вадзе, а калі няма дажджавой і ў простай, калі, працадзіўшы ваду і падсаладзіўшы мёдам, даш каню выпіць.

Іншае

Натаўчы лаўру з імбірам, змяшай яго з віном ці з півам, звары добра, а калі астыне, дай каню выпіць або ўлі па скрабніцы ў горла.

Іншае

Вазьмі цэлую саломіну, абкруці яе конскім воласам з хваста і ўваткні каню ў корань як мага глыбей, a калі там пабудзе хвіліну, вымі, а за ёй адразу і вада пальецца.

Іншае

Сухі кажан, прывязаны ў палатняным мяшэчку, зрушвае каню мачу, а тое ж робіць і іншаму быдлу.

Іншае

Дапамагае насенне расліны скабіёза (завуць яе палявая dryakiew), зваранае ў вадзе і дадзенае піць.

Іншыя, мацнейшыя [сродкі], якія гоняць камень

Натры рашпілем поўную лыжку рогу забітага аленя і дай каню выпіць у белым віне, а гэта гоніць вельмі моцна, так што часам вада пойдзе і напалам з крывёй.

Іншае

Вазьмі жменю палявога часнаку, што называюць «парэй» ці «лук», з галоўкамі і зеллем, прылі трохі вады і звары яго. Выцісні з яго сок, якога вазьмі па вазе паўтара фунта, прылі 1 фунт белага віна, 4 лоты аліўкавага алею, змяшай і ўлі [каню] праз правую ноздру. Потым няхай каня паводзяць памалу.

Іншае

Шэсць лотаў насення рэдзькі, сцёртага ў глінянай місцы або ў ступцы, адну жменю палыну звары з віном і, працадзіўшы, улі летняй цеплыні таксама ў правую ноздру.

Іншае

Вазьмі ластаўчына гняздо, размяшай у вадзе і, працадзіўшы праз грубую тканіну, прымяшай да яго 4 лоты пятрушкавага насення і дай выпіць.

Іншае

Аблупі некалькі моцных цыбулін, здрабні і ўвапхні каню ў зад замест клісціра, ці таксама можаш намазаць гэтым і конскі корань, і няхай [каня] паводзяць.

Іншае

Пэўнае лякарства парашок, стоўчаны з ракавін палявых слімакоў, дадзены з віном; тое ж робіць і парашок з фінікавай косткі.

Іншае, найпэўнейшае

Вазьмі 1 фунт зелля, якое па-польску завуць skleniczek™, а па латыні parietaria ці vitriola\ 1 фунт бядрынцу каменяломкавага, які, выкапаны, смярдзіць як казёл (завуць яго saxifragiay, 1 фунт сачавіцы, прэснага мёду, 3 фунты чыстай патакі, вады колькі патрэбна. Вары добра, аж пакуль трэцяя частка вады не выварыцца, працадзі праз хустку і схавай, бо гэта будзе накшталт сіропу. Давай каню піць зранку, раздзяліўшы на тры разы: не толькі мачу, але і ўсякі камень зрушыць і выганіць. Гэтае ж лякарства, мною выпрабаванае, і для людзей лепшае.

А калі б у корані была нейкая перашкода, калі б там завязла слізь або штосьці ад каменя, тады зрабі танюсенькую васковую свечачку на нітцы і, памачыўшы яе ў аліўкавым алеі, абсып трохі перцам і ўваткні як мага глыбей, потым, пачакаўшы, вынь, а за ёю адразу пацячэ мача.

Ад гэтай хваробы ёсць вельмі багата розных сродкаў, але апісваць іх мала патрэбы, бо досыць і гэтых. Толькі аб адным яшчэ не прамаўчу. Піша Абсырт-грэк, што гэтае лякарства ад затрымкі мачы, як вельмі пэўнае, знойдзена ў кнігах аднаго аўтарытэтнага чалавека, названага Магон Карфагенскі77. Выскрабі ці напілі рашпілем рогу з капыт пярэдніх ног хворага каня на нізе, дзе ляжыць падкова, стаўчы яго добра на парашок і, прыліўшы да яго добрую паўкварту белага віна, улі каню праз правую ноздру, каб выпіў. Той жа [аўтар] пісаў, што конь, акураны castoreo, гэта значыць, бабровым струменем, калі добра прыкрыць яго палатном ці гунькай з галавы аж да зямлі, павінен адразу пусціць мачу.

Раздзел XXIII

Пра зацвярдзенне калу78

Гэта нападае на каня звычайна ад унутранага запалення ці ад сухасці ўсяго цела, якія паходзяць ад залішняй працы і спякотных дзён, пасля чаго конь надзьмувае бакі і жывот, трэцца задам аб сцены, торгае хвастом і стогне. Трэба жвава лячыць, бо ад гэтага хутка здохне. Як толькі заўважыш, загадай халопу намазаць руку аліўкавым алеем ці нейкім іншым тлушчам, утыкаць [каню] ў задні праход і дасягаць зацвярдзелага калу, выкідваючы яго, пакуль толькі зможа даставаць. Потым зрабі звычайны клісцір, зварыўшы мальву з вадой з аліўкавым алеем ці са свежым маслам, калі яго не стае і з соллю, і ўпускай у зад праз трубку.

Іншае

Вазьмі плітку простага мыла і, абрэзаўшы акругла, увапхні ў сядалішча [каню].

Іншае

Вазьмі шэсць яечных жаўткоў, змяшай са жменяй тоўчанай солі і, завязаўшы ў хустку, укладзі туды ж ззаду.

Трэба даць [каню] ўнутр стравы, якія саладзяць, напрыклад, даваць [піць] мучную ваду з мёдам і есці траву ці сена, апырсканае той жа вадой, і нічога іншага, пакуль яго не пранясе. Бакі і жывот мачыць цёплай вадой і намазваць аліўкавым або іншым алеем. Таксама дапаможны сродак уліць праз горла цёплай казінай сыроваткі ці якога-небудзь салодкага малака.

Раздзел XXIV На намуленні і раны

Адкуль паходзяць раны і намуленні дурная была бы справа пра гэта пісаць, бо гэта вядома кожнаму і найдурнейшаму. Але даюцца спосабы, як іх загойваць.

На свежае намуленне

Дуброўку, высушыўшы, стаўчы на парашок і, прамываючы намуленне воцатам штораз час ад часу, прысыпай. Таксама ўздзейнічае парашок з лісця маладога дуба і з трыпутніка, які чысціць і гоіць раны і ўсялякія верады.

Іншае

Пасыпай парашком са змяінага выпаўзка гоіць усякія намуленні.

Іншае

Вазьмі па жмені жывакосту (іншыя завуць яго «сабачы язык»), крываўніку, званочкаў, растаўчы добра і ўкладзі ў паліваны гаршчок, прымяшай [кавалак] старога сала [памерам] з добры кулак, прылі таксама кілішак гарэлкі і, паставіўшы на вуглі, смаж павольна, пакуль вільгаць не выветрыцца праз пар. Потым вывараці на хустку і выцісні палачкамі як мага лепш. Хавай гэтую мазь, намазваючы часта.

Мазь, якая чысціць і цудоўна раз’ядае мяса79

Вазьмі пяць частак меднай іржы, 14 частак прэснага мёду, 7 частак моцнага воцату, вары разам, пакуль не загусне як мазь і не стане чырвонай. Таксама палёны галын высушвае рану і цудоўна раз’ядае мяса.

Мазь, якая гоіць

Вазьмі 12 лотаў жоўтага воску, 4 лоты тэрпенціну, 12 лотаў жоўтай смалы, 4 лоты ладану, 2 фунты аліўкавага алею, змяшай і звары мазь.

Мазь на вельмі ўпартае намуленне

Купі ў аптэцы жоўтых хрушчоў, якіх завуць cantarided®, лічбай дзевяць, стаўчы іх у ступцы на парашок, потым, узяўшы паўфунта свежага несалёнага майскага масла, змяшай добра разам драўлянай лапаткай і схавай у паліваным посудзе. Асцерагайся, каб да гэтай мазі не дарваўся сабака, бо пэўна здохне без усякага паратунку. Калі намажаш ёю раз ці тры намуленне, якое не хоча гаіцца, адразу вычысціцца і засохне; потым змазвай толькі адным маслам і загоіцца прыгожа і хутка.

Раздзел XXV

Пра ўкус якой-небудзь гадзіны, таксама і пра з’ядзенне ў сене або ў траве павука ці чагосьці атрутнага

Часта здараецца, што, ходзячы ў траве па полі, або і падчас ежы конь знянацку наступіць на змяю ці на нейкую іншую гадзіну, ці таксама, грызучы траву, неасцярожна натрапіць на яе. Калі яна ўкусіць [каня, ён] адразу пачынае пухнуць, вочы вытарэшчваюцца і чырванеюць, часам увесь пакрываецца халодным потам і стаіць вельмі сумна. Лячы гэта хутка, бо ёсць такія гадзіны, якія ў дванаццаць гадзін умораць клячу сваёй атрутай.

Здараецца таксама, калі косяць сена, што [ў ім] неяк застанецца рассечаная касой гадзіна і яе зграбуць разам з сенам і складуць у стог або ў скірду. Калі яна ўсохне, галодны конь часам лёгка пажырае [яе], складзеную з сенам. Тое ж часта бывае ад вялікіх павукоў, якія здохлымі знаходзяцца ў сене.

Ад укусу

Вазьмі распаленае жалеза і знайдзі месца ўкусу або гуз, адкуль найперш пачынаецца пухліна, добра прыпалі як мага хутчэй, бо жалеза выцягвае гарачку і атруту і не дапускае яе пашырацца. Потым вазьмі са жменю руты, дзве галоўкі часнаку, сатры добра з вінным воцатам і, намачыўшы губку ці нейкую грубую тканіну, некалькі разоў перавітую, прыкладвай да прыпаленага месца. Можаш таксама даць [каню] воцату, так прыпраўленага, піць унутр праз рот, бо спыняе атруту, каб не даходзіла да нутра.

Іншае

Вазьмі зямлі з мурашніка, размяшай у вадзе, дай гэтую ваду каню піць, таксама і зверху намазвай пухліну, зрабіўшы з гэтай жа зямлі цеста.

Іншае, хутчэйшага [ўздзеяння]

Стаўчы трыццаць зярнят перцу і, змяшаўшы са старым віном, улі [каню] праз горла. А калі здабудзеш маладых ластавак у гняздзе, раздзяры іх і прыкладзі да ўкушанага месца.

Пластыр

Вазьмі свежага свінога гною, блёкату чорнага, льнянога насення, салетры, воцату, развары разам як кашу і, намазаўшы на нейкую анучку ці ачоскі, прыкладвай да ўкушанай раны.

Напой

Вазьмі па чатыры лоты сухога чарнобылевага і дзягілевага карэння, адзін лот тоўчанага бурштыну, два лоты цёртага ласёвага ці аленевага рогу, змяшай з добрым віном і ўлі праз горла.

Іншае

Ёсць расліна, у аптэках яе завуць tussilago major^', мне здаецца, што рускія празываюць «цар-зелле». Яе, сухую, сатры на парашок, як заважыць адзін лот, і дай каню выпіць у віне, прыкрыўшы яго гунькамі, каб мог спацець. А гэтая ж выпрабаваная расліна вельмі дапамагае і людзям ад усякіх атручванняў і ад паветраных хвароб. Даюць яе на раз як заважаць два чырвоных злотых, у якім-небудзь напоі.

Калі гэта не дапаможа, можаш набыць у аптэцы даражэйшыя лекі, якія даюць людзям, як тэрыяк, мітрыдат, рог аднарога, парашкі каштоўных камянёў, зробленыя з каралаў або перлаў. Я апісаў толькі простыя ратункі, якія можна скарыстаць усюды.

Раздзел XXVI На «мёртвую костку»82

Паходзіць звычайна са слізкай вадкасці і з грубага рэчыва, зграмаджаецца на нейкім месцы ў целе, асабліва сухім пры косці, і спякаецца, як нейкая вапна, накшталт цвёрдай костачкі, а асабліва часта на нагах, пасля чаго, апанаваўшы сухажыллі, прыносіць небяспечнасць хаджэння, боль і кульгавасць.

Гэтага не можаш сагнаць ніводным спрыяльнейшым спосабам, толькі агнём. Тады вазьмі жалеза, зробленае для гэтага з далікатнасцю, і абпалі скуру каля той «косткі», потым таксама і наверсе яе прыпалі, засцерагаючыся, каб ты нідзе не дакрануўся жалезам да сухажылля. Прысып жа гэты апёк яр-мядзянкай і, абвязаўшы, не кранай тры дні. Потым зрабі мазь: вазьмі чатыры лоты яр-мядзянкі, палову фунта прэснага мёду, лепшага воцату, колькі лічыш патрэбным; вары разам, пакуль не загусне як мазь, і прыкладвай гэта [каню], абвязваючы, пакуль «костка» не выганіцца або не выесца. Затым загойвай ямў гэты верад як звычайную рану.

Іншае

Калі не схочаш паліць, агалі як мага лепш скуру на костцы, вазьмі грубае палатно, націрай ім «мёртвую костку», аж пакуль не пачырванее добра. Адразу ж прыкладзі да гэтага месца цёртую гарчыцу са сліной нашча, размазаўшы тлуста па хустцы; рабі так да трох дзён, каб праела аж да свежага мяса. Або

замест гарчыцы можаш ужываць мацнейшыя сродкі, як змяшаную з мёдам нягашаную вапну ці соль, змяшаную з мёдам як цеста і ўсмажаную ў новым гаршку, таксама і яр-мядзянку яны ўсе маюць моц раз’ядаць і вытраўляць нячыстае мяса. А калі раз’есца, тады да канца загойвай такой маззю: вазьмі пароўну смалы, воску, лаўровага алейку, растапі разам і прыкладвай.

Іншае

Часта такая «мёртвая костка» нарастае не толькі на галёнках, але і на галаве, а часам і над самым вокам, дзе мы звычайна зганяем яе далікатнейшымі спосабамі, паколькі прыпальванне вельмі знявечыла б каня. Агаліўшы гэтае месца, намазвай якім-небудзь з алейкаў, дыстыляваных у колбе васковым або алейкам з тэрпенціну, паленым з камення, што называюць «philosophorum», або нават кропавым. Кожны з іх ці таксама змяшаныя разам павольна разбіваюць гэтую «костку» і абарачаюць унівеч.

Раздзел XXVII

Частае мочаспусканне83

Лекары найхутчэй пазнаюць супрацьлеглыя з’явы з супрацьлеглых, таму і пра прычыны гэтай хваробы лягчэй здагадацца, ведаючы прычыну затрымкі мачы, пра што пісалася вышэй. Яна бывае ад залішняй вільготнасці і непрыроджанай халоднасці, якая паходзіць з нырак, заўсёды злучана з цякучай вадкасцю, аслабляе мачавы пузыр і распірае звыш натуральнай меры каналы цякучай мачы. Таму лячыць гэта трэба сціскаючымі лекамі, якія высушваюць, супрацьлеглымі тым, якія гоняць мачу.

Паі каня па некалькі разоў той вадой, якая стаіць у глінянках у ямах, дзе капаюць гліну, асабліва калі [вада] дажджавая адразу ямў дапаможа. Або, калі яе няма, напойвай вадой, прыпраўленай сапраўды выдатнай глінай, прысыпаўшы да яе са жменю ячменнай мукі.

Іншае

Вазьмі чатыры лоты арабскай зямлі (называюць яе bolus Armenus), два лоты ладану, стаўчы і, змяшаўшы з воцатам, улі [каню] ў горла.

Іншае

Натры чырвонага каменя84, [усып] у палову кварты віна, прылі да яго другую паўкварту вады, прыпраўленай глінай, і дай каню выпіць халоднай.

Іншае

Бурштын мае дзіўную моц, а ў вопыце амаль супрацьлеглую сабе, бо калі знойдзе нейкі застой або забруджванне, выганяе яго і вычышчае, а калі ж сасуды і каналы праходаў унутраных вадкасцей высіленыя і расслабленыя, чысціць іх, сціскае і высушвае. Таму можаш смела даваць каню ў гэтым выпадку піць сцёрты на парашок [бурштын] у віне або воцаце, да двух лотаў на раз.

Раздзел XXVIII

Пра пухліну семеннікоў85

Калі хуткая і салёная вадкасць прыходзіць на іншыя месцы, усюды стварае верады, гузы і розныя выпадкі. Так і тут, калі, прымяшаная да конскага семені, упадае ў семеннікі, множыць шкодную пухліну. Калі конь не дае дакрануцца і абвязаць яго, тады распалі цагліну або дзве і добра прыкрый усяго каня аж да зямлі, палівай жа гэтую цэглу цёплым воцатам, каб [конь] пастаяў над парай з паўгадзіны, і рабі [так] часта. Потым намазвай рамонкавым алейкам.

Але калі зможаш спрытна дабіцца перавязкі, вазьмі бабовай мукі-чарнушкі, якую кладуць для смаку ў хлеб, звары ў віне або воцаце і абкладвай семеннікі кругом, падвязваючы нейкім палатном.

Іншае

Вазьмі пароўну па дзве жмені зелля, якое завуць consolida*6, «польскіх галовак»87, званочкаў, стаўчы ў ступцы, потым дадай 4 лоты тоўчанага кмену, дзве жмені сухой чырвонай ружы, таксама стоўчанай, 1 фунт бабовай мукі, 1 фунт воску, улі кварту льнянога алею, прылі кварту віннага воцату і вары так доўга, аж пакуль не загусне як пластыр гэтым хутка вылечыш.

Раздзел XXIX

Сверб88, гнайнікі89, «жаба»90, «муха»91, кшчыца92, «воўк»93, струпы94

Гэтыя скурныя хваробы з рознымі назвамі нападаюць на каня і на кожнага звера ад вострага запалення крыві, сапсаванай ад жоўці і атрутнай і салёнай флегмы, якая пануе ў цяпле і калі пачынае выступаць праз скуру, раз’ядаючы яе, заражае гноем і брыдотай. На гэта ўжываем аднолькавыя лекі, але слабейшыя ці мацнейшыя адпаведна шкоднасці рэчыва, якое ўтрымліваецца ў целе. Усе такія хваробы вельмі заразныя і [хутка] перадаюцца, таму такіх коней не трэба гадаваць з іншымі здаровымі ў стайнях ані ў статках, але ў асобным месцы, ціхім і цёплым, і не толькі не трымаць іх разам, але і пільна засцерагацца таго, каб на здаровага каня не клалі гуньку, сядло, лямец, якія бывалі на паршывым, і нават аброць ані вуздзяніцу, ані рыштунак больш не прыпіналі, бо [парша] адразу перакінецца на другога, і падобна [яна] ва ўсім, мовячы з ласкі пачцівага вуха, да халопскай хваробы. [Трэба] ў час лячыць [яе] пачаткі, бо калі надта раскрывяніцца, бывае, і не паддаецца лячэнню.

Таму, як толькі конь пачне грызці сябе, скрэсціся або церціся аб сцены і жолаб, трэба найперш, аддзяліўшы яго, прачысціць, пра што вышэй маеш як. Затым трэба захоўваць меру ў кармленні і паенні, поячы яго неасалоджанай мучніцай. Кормам яго павінна быць салома яравога жыта, лепшы авёс або ячмень, таксама вельмі карысна даваць яму на стайні траву ці ахаладжальныя зёлкі падарожнік і шчаўе, як звычайнае, так і заечае. Таксама трэба пусціць кроў з шыйнай жылы або з грудзей, або з папружніц, або і з усіх чатырох ног пад каленямі, улічваючы конскія гады і дужасць ці слабасць.

Потым трэба ўжываць вонкавыя лекі, але такія, якія выцягвалі б з яго гэтую дрэнь і трохі ўбіраліся ў цела. Тады не шкодзіць абмываць яго штодзень раз шчолакам, у якім варыліся лясная ці палявая мальва95, дзівасіл, гарох або сачавіца, або нават пшанічнае вотруб’е, або, калі нічога з гэтага няма, цэлы сноп аўса. А прамываючы, добра праціраць і чысціць скуру тым жа зеллем, з якім варылі ваду, ці саломай, хаця ж бы і да крыві, толькі не надта груба. Намазвай жа штораз пасля прамывання якой-небудзь з ніжэйапісаных мазей, слабейшыя з іх пададзены пярвей, мацнейшыя пазней.

Мазь

Вазьмі паўтара фунта тэрпенціну, два фунты свежага несалёнага масла, адзін фунт жывой неператопленай серы, змяшай, як мазь, на лёгкім агні.

Іншае

Вазьмі 1 фунт серы, два фунты тэрпенціну, кварту моцнага воцату; смаж на агні, пакуль не выпарыцца вільгаць.

Іншая

Салетру, серу, купарвас кожнага па паўфунта, 4 лоты чорнай чамярыцы, 4 лоты ладану, 2 фунты тэрпенціну або смалы, 1 фунт воску, 2 фунты старога сала змяшаўшы, зрабі як мазь.

Іншая

Вазьмі дзівасілавага карэння, медунічнага карэння, стаўчы на парашок, дадай серы, яр-мядзянкі, гэта значыць, іржы з медзі, стаўчы са старым салам, зрабіўшы накшталт мазі, і намазвай цёплай.

Іншае

Разатры дробна пароўну купарвас, серу, лаўр, потым растапі воск з ільняным алеем і змяшай з гэтым парашком.

Іншая

Вазьмі лістоўнічай смалы, яр-мядзянкі, льнянога алею, серы, бабковай мазі, змяшай.

Наўсякую паршу

Змяшай дзёгаць з салодкай смятанай, дадай цёртай солі і, прывязаўшы каня высока, каб не мог церціся, намаж паўсюль, дзе парша панасядала.

На «муху» або «жабу»

Найперш, калі заўважыш на кані такую паршу, тады папалі тое месца з асцярожнасцю гарачым жалезам і прыкладзі жытняга хлеба з соллю, і пакінь так на ноч і дзень, потым, узяўшы той хлеб, пасып яр-мядзянкай густа, пакуль не прыліпне ўсюды. Або накруці гарчыцы, змяшаўшы з ільняным алеем і з мёдам, намазвай. Добры на гэта таксама дубовы сок або вада, вараная з дубовымі шарыкамі, інакш кажучы, з чарнільнымі арэшкамі.

Калі не хочаш паліць жалезам, натаўчы часнаку з сажай, змяшай са старым салам і прыкладвай на «жабу» або «муху», тады ў яго адкрыецца таксама, як і прыпальваннем. Памаж жа гэтае месца смалой і прывяжы, прыціснуўшы, мякіш хлеба з соллю, пакінь так на дзень і ноч. Потым абмый моцным шчолакам або чалавечай мачой, а пасля прамывання пасып жаўтковым парашком, які рабі так: навары яек укрутую, вымі з іх жаўткі, падрабні іх і высушы як мага лепш, потым сатры яшчэ драбней, на парашок.

Іншае

Вары гарох з найстарым салам або з саланінай, так, пакуль усё не разварыцца як каша, прысып трохі серы і, прыклаўшы на «муху», абвяжы якім-небудзь сукном. He кранай аж тры дні, і, калі зробіш гэта некалькі разоў, [«мухі»] самі спадуць і падсохнуць.

Іншае на «ваўка»

«Ваўком» называюць тыя кшчыцы, якія бываюць ад калена аж да капыта; лячы іх так. Вары падарожнік у вадзе, якую ты павінен даваць каню піць цэлых тры дні, прынамсі зранку і надвячоркам, не даючы яму ў прамежку піць нічога іншага. Глядзі жа, дзе шэрсць натапырана ці прыўзнята, а конь не даецца там мацаць; вазьмі два рамяня, адным звяжы яму нагу над кшчыцамі, а другім пад імі, і сцягні так моцна, каб у яго ацякла нага і гузы набрынялі. Вазьмі ж распаленае жалеза і, прыпаліўшы тыя гузы, прысып яр-мядзянкай, абвяжы і абві хусткай, каб падсохлі; потым, прамыўшы, як вышэй [сказана], прысыпай згаданым парашком.

Таксама кшчыцы пачынаюцца ад хваста, што лёгка пазнаеш, калі конь трэ задок аб сцену ці аб перагародку, ці аба што можа, ды яшчэ калі намацаеш на хвасце нейкія цвёрдыя гузы. Калі так яно будзе, звяжаш яму таксама хвост над і пад кшчыцамі: калі гузы нацякуць крывёй, таксама прыпалі іх жалезам, а раны прысып яр-мядзянкай. Або стаўчы на парашок конскі волас і, прымяшаўшы да яго серы і яр-мядзянкі, прысыпай, прамываючы па разе на дзень вадой, варанай з полеем96. Або натаўчы пароўну серы, яр-мядзянкі, льнянога насення і, змяшаўшы гэта са старым салам, абкладвай, пакуль не загоіцца.

Мазь наўсякія згаданыя верады, калі б не хацелі гаіцца97

Вазьмі з аптэкі так званага litargirium aeris9*, міры, алоэ кожнага палову лота, мазі бабковай восем лотаў, жывога срэбра", чалавечай сліной пагашанага, адну драхму100, зрабі мазь і маж па разе на дваццаць чатыры гадзіны ў цёплым або ціхім месцы, каб конь не скробаўся, даючы яму ўвесь час мазання піць мучніцу, а перад кожным намазваннем трэба абмываць каня шчолакам, як вышэй.

На струпы

Струпы шырацца не так, як парша, таму менш заразныя і [ix] лягчэй вылечыць. Намазвай іх непрамытым свежым маслам, каб размяклі, вары ж лопух у воцаце і гэтым змывай струпы; або, ўзяўшы ад гарбара дубніцу101 ці чырвоную фарбу для скуры, вары з воцатам і прамывай [струпы].

На ўсякія згаданыя выпадкі вельмі добры алеек: вазьмі канаплянае семя, пакладзі яго ў новы гаршчок, прадзіраўлены на дне, аднак так, каб семя не выпадала, замаж яго добра паверсе глінай і цестам, устаў дном у другі гаршчок, новы, пусты, укапаны ў зямлю, і таксама абляпі. Абкладвай жа той гаршчок з насеннем агнём ці вуглём, а праз дзіркі ў ніжні гаршчок прасачыцца быццам чорны алей, і вельмі моцны. Гэтым намазвай коней і сабак пэўнае лякарства.

РаздзелХХХ Пра ацёкі ног'02

Ад дрэннай вадкасці ў целе, ды яшчэ ад цяжкай працы ці таксама ад заўсёднага апатычнага стаяння на стайні з коньмі часта здараюцца ацёкі ног як пярэдніх, так і задніх, у калене ці ў костцы, а часам ля сцягна, у ніжэйшым месцы, так, што конь закульгае і не зможа хадзіць з-за болю і ацёку. Тады, калі здараецца не надта вялікі ацёк, адкрый яму жылу на кожнай назе пад каленам ці ля бабкі, але не паблізу капыта. Потым зрабі такую парылку: вазьмі рамонку, чарнобыля, дуброўкі, вары ў шчолаку або ў воцаце і напарвай гэтым ногі, а пасля парылкі, штораз высушыўшы, абкладвай гарохавай мукой. Звары яе з віном ці з воцатам як кашу, дадай трохі мёду і прывяжы цёплай.

Іншае

Звары ў піве або воцаце бабовую муку, свіны гной, і прыкладвай.

Іншае

Вазьмі сухіх дубовых шарыкаў, стаўчы дробна на парашок, прымяшай ячменнай мукі, солі і звары ў воцаце або ў піве, прыліўшы з пару лыжак.

Іншае

На свежы ацёк ці на ўдар прыкладзі цёплы попел з вінаграднай лазы, або, калі яе няма, з вярбы, пакрапіўшы воцатам і хутка яго выцягне.

Іншае

Змяшай соль з мёдам і, намазаўшы як пластыр на анучку, прыкладвай.

Іншае

Вазьмі два фунты тоўчанага проса, палову фунта тоўчанага ладану, палову фунта солі, чвэрць фунта салетры, чвэрць фунта галыну. Вары гэта разам з добрым воцатам ці з віном, пакуль не разварыцца як каша, а напрыканцы ўкладзі чорнай шавецкай смалы [памерам] з кулак, каб распусцілася. Гэты пластыр выцягвае боль і разганяе не толькі свежы ацёк, але і стары.

Іншае

Вазьмі 2 лоты добрага гарачага попелу, 2 лоты нягашанай вапны, 4 лоты прэснага мёду і, прыліўшы трохі віна, змяшай густа і прыкладзі цёплым, пакуль не зацвярдзее.

А калі пад скурай быў нейкі гной, пасля гэтага прыкладвання адкрыецца вонкі.

Іншае на свежы ацёк і ўдар

Цыбуліну спячы добра ў попеле і, садраўшы з яе жоўтае шалупінне, разрэж або расцісні, укладзі ў тыгель, дадай да яе прэснага мёду, аліўкавага алею, свінога гною. Смаж добра і мяшай, а калі будзе накшталт кашы, выверні на нейкае сукно ці на ачоскі і прыкладзі цёплым, як конь зможа вытрываць, на ацёк і пераканаешся, што вельмі дапамагае.

Іншае

Вазьмі прэснага мёду веснавых пчол, пшанічнай мукі, цёртага кмену, змяшай разам, усмаж і прыкладвай цёплым.

Таксама не шкодзіць вадзіць каня да балота ці вадаёма, дзе знойдуцца п’яўкі, каб навешаліся на ногі і маглі высмоктваць з іх дрэнную кроў.

РаздзелХХХІ

Пра распад капытоў

Трапляецца траякі распад конскага капыта. Адзін калі капыт распадаецца зверху, ад самага вянечнага кольца, уздоўж да паловы, і выступае кроў. Другі ж наадварот, бо расколіна пачынаецца ад падковы і таксама толькі да паловы даходзіць уверх, а гэта бывае без крыві толькі ад сухасці рогу. Трэці калі капыт распадаецца ўздоўж, пачаўшы ад вянечнага кольца аж да падковы, быццам неяк рассякаецца, што бывае часам з крывёй, часам без крыві, як калі, аднак жа не без немалога болю, так што конь ані хадзіць не можа, ані на нагах моцна стаяць.

Паходзіць гэта найчасцей ад дрэннага ўтрымання ці ад язды без падкоў па цвёрдых месцах, ці таксама ад неабачлівасці і ад таго, што не расчышчаюць капыт, што ён зацвярдзее, засохне і скрышыцца. У такім разе трэба не рухаць каня з месца, берагчы ад вады і ад бруду, каб не абмачыў капыт, пакуль у яго не адрасце знутры свежы рог. Найперш трэба тады яму ўвілыатніць і змякчыць [капыт], і боль выцягнуць. Як гэта зрабіць, знойдзеш ніжэй у раздзеле пра ссыханне капыта. Аднак жа зараз трэба звярнуцца і да наступных сродкаў.

Калі расколіна ўсярэдзіне або знізу, расчысці рог як мага шырэй з абодвух бакоў аж да жывога і, змяшаўшы серу з казловым тлушчам, замаж і загадай падкаваць [каня], бо рог лепш адрастае на падкове, a пад падкову набі размолатага канаплянага насення, змяшанага з яечным бялком.

Калі расколіна будзе зверху ад вянечнага кольца, прыпалі ж яе гарачым жалезам, каб пашырылася, і хаця б да крыві, ніколькі не шкодзіць. Залівай жа гэты верад сярністым алейкам103, а калі яго няма прыпякі самой серай, замазвай тлушчам. Таксама добры алеек з тэрпенціну або з простай хатняй смалы.

Зрабіўшы гэта, выкарыстоўвай жа наступныя сродкі.

Мазь пасля прыпякання ці адкрыцця раны

Змяшай тоўчаную яр-мядзянку з прэсным мёдам і з яечным бялком і прыкладвай, толькі пакуль месца не вычысціцца ад крыві і не збялее.

Іншае

Вазьмі корань лясной мальвы (завуць altheam\ звары ў вадзе, каб быў мяккі, потым растаўчы яго са свежым несалёным салам вепрука і напхай у расколіну, і прывяжы зверху. Калі ж не будзе лясной мальвы, замест яе можаш узяць мальву палявую ці агародную105.

Іншае

Насенне пажытніка (завуць яго foenum graecum) і льняное насенне стаўчы пароўну і ўсмаж у баранім ці казловым тлушчы, дадаўшы трохі прэснага мёду, і прыкладвай цёплым не толькі да расколіны, але і да ўсяго капыта.

Іншае

Пасля раскрыцця расколіны кавальскім нажом вазьмі соку расліны, якую называюць дзіваннай, і прымяшай да яго цэрусі106 з аптэкі, і напхай, бо гэта сціскае і высушвае брыдоту ў ране, аднак зверху ўвільгатняй чымсьці іншым.

Раз ці два апырскай расколіну, асабліва тую, з якой сачыцца кроў, алейкам з купарвасу высушвае і вычышчае. Неўзабаве прыкладвай зверху рэчывы, якія змякчаюць рог і ўвільгатняюць.

Раздзел XXXII Пра распад пяткі'07

Па гэтых жа ўласна прычынах бывае расколіна і пад пяткай, адно паколькі месца больш балючае, бо на яе кладзецца цяжар усёй нагі, ды яшчэ паблізу ад жыл і пульсаў, таму гэты верад больш за іншыя шкодны і небяспечны. Аднак жа можна лячыць вышэйапісанымі і падобнымі спосабамі, толькі немалая розніца ў расчыстцы расколіны. Бо ў расколіне пяткі, якая здараецца з вялікім болем, не трэба расчышчаць да крыві, дзе парасшчэплівалася расчысціць толькі сапсаваны і зацвярдзелы рог, каб можна было зручна класці ў раны мазі і штосьці падобнае. А з абодвух бакоў расколіны, па баках самой пяткі, каб капыт разрастаўся, трэба вычысціць сапраўды добра, аж ледзь не да жывога, і падкаваць каня падковай, шырэйшай за сам рог, шырокай на змыканні з абодвух бакоў, якая закрывае пятку, таўсцейшай у параўнанні са звычайнай, каб конь мог бяспечна стаяць не на пятцы, а на падкове. Аднак падкова павінна быць не сляпой, але адкрытай у канцы, каб закладваць [лекі] ў расколіну.

Так расчысціўшы, напускай у гэты верад сярністы алеек, а штораз пасля яго замазвай баранім ці казловым тлушчам, увільгатняючы рог знізу і зверху. А [калі] засцерагацца, каб [конь] капыта не абмачыў і ў працы не быў, можа лёгка і хутка загаіцца без іншых лекаў. Таксама можаш узяць пароўну аліўкавага алею з ярым воскам і таполевай мазі, змяшай, намазвай гэтым капыт высока па два разы на дзень.

Іншае

Вазьмі лістоўнічай смалы, яр-мядзянкі, галыну, льнянога алею усяго пароўну, усмаж разам і, прамачыўшы бавоўну ці мяккія льняныя ачоскі, напускай у расколіну.

Іншае

Вазьмі пароўну аліўкавага алею, солі, віна, воцату, дадай свежага конскага гною, звары густа і прывязвай да дрэннага верада.

РаздзелХХХПІ

Праўсыханне, зацвярдзенне і адрастанне капыта108

Гэта звычайны выпадак, што ў каня з дробнымі капытамі, калі [ён] стаіць на сухой падсцілцы, рог часта звужаецца [так], што яму нагу сцягвае, не іначай як цесны бот, ад чаго конь вымушаны кульгаць. А калі ж, не шкадуючы, гоняць яго ў дарогу, тады жывое мяса, якое ляжыць пры капыце, адгнятаецца, так што яму гноем зойдзе, і [калі] ў час не заўважыць, увесь капыт у яго спадае, быццам чаравік з нагі разуў. Таксама ў такім рогу вельмі лёгка і часта здараецца закоўка, гэта значыць, забіванне ў жывое, [нават] ад найабачлівейшага каваля. Тады будзеш увільгатняць рог наступным чынам.

Загадай выкапаць на стайні падоўжны равок, глыбінёй на адну пядзю109, а шырынёй і даўжынёй паводле разліку, каб конь мог стаяць у ім дзвюма нагамі. Пакладзі туды каровінага гною, і няхай [конь] пастаіць так тыдзень, [але] спачатку расчысці яму рог да жывога увільгатніцца і пачне адрастаць. Але гэта сялянскае вынаходніцтва, пойдзем да пачцівых.

Вазьмі аліўкавага алею і чыстага воску, і казловага тлушчу, распусці і намазвай капыт, уціраючы цёплым, спачатку расчысціўшы добра рог. Таксама таполевая мазь і сама па сабе карысная для гэтага.

Іншае

Вазьмі чыстага мёду, казловага тлушчу ці аленевага шпіку, тлушчу перапёлкі ці качкі, шпіку з валовых галёнак усяго пароўну, распусці разам і намазвай рог цёплым па два разы на дзень, зусім не датыкаючыся да шэрсці.

Іншае

Натаўчы свежых ракаў з ільняным насеннем і з прэсным мёдам, зрабі ж каню скураны бот і ўкладзі ў яго гэтую сумесь, і абуй пасля расчысткі рогу, бо гэта ж заўсёды мусіць папярэджваць [спаданне капыта]; і завяжы, каб [бот] не зваліўся.

Іншае

Вазьмі паўфунта старога сала, распусці, улі на ваду, аж пакуль не прачысціцца, несалёнага майскага масла; па-другое, столькі ж воску, ператопленага валовага тлушчу кожнага па чвэрці фунта, фунт аліўкавага алею. Спачатку распусці воск з тлушчам, потым дадай тыя іншыя тлустасці і змяшай.

Іншае

Вазьмі пароўну макухі110 і пшана, звары ў вадзе як кашу, дадаўшы старога сала і майскага масла, і, уклаўшы ў бот, абувай яму на нагу, абнаўляючы раз на дзень.

Іншае

Натаўчы карэння мальвы, змяшай яго з аліўкавым алеем ці са смятанай, улі ж каню ў бот, і няхай у ім стаіць.

Іншае

Старую саланіну, часнок, крэйду, серу і алеек, перапалены са смалы, змяшай разам і ўсюды намазвай капыт.

Іншае

Вазьмі 3 галоўкі часнаку, жменю руты, 6 лотаў тоўчанага галыну, 2 фунты старой саланіны, распусці і змяшай, дадаўшы да гэтага таксама свежага конскага гною, і прывязвай штодзень па два разы.

Іншае

Развары боб у вадзе і, змяшаўшы з прэсным мёдам, намаж як пластыр на грубае палатно, прыкладвай да рога.

Раздзел XXXIV

Адставанне капыта ад мяса111

У каня рог адстае ад жывога па трох прычынах. Адна згадвалася вышэй калі, не звяртаючы ўвагі на ссыханне капыта, адпраўляюцца [на такім кані] ў дарогу. Другая калі на кучах [змерзлай глебы], на скалах ці на лёдзе, ці то і на засохлай зямлі конь пашкодзіць капыт: надломіць і адколе. Трэцяя ад яго праколу ці ад закоўкі.

Тады патрабуецца ў гэтым вялікая асцярожнасць, каб своечасова заўважыць, ці не дайшло абломліванне рогу да жывога і ці не пачаў [капыт] гнаіцца. Як толькі штосьці такое выявіцца, [трэба] расчысціць рог да жывога, і дзе б пачаў паказвацца гной, каб не мог закрасціся паміж капытом і жывой [тканкай]. Вось жа, калі [конь] сабе [рог] адшчэпіць (бо калі ўжо капыт злезе, цяжка выратаваць), лячы яго пасля адкрыцця рогу ці раны наступным. Звары ў вадзе ячменную муку, ёю цёплай абвязвай рог, а зняўшы, перад тым як прыкласці свежую, напарвай губкай або складзенай анучкай з вадой, у якой бы варыліся мальва з рамонкам. Ці вазьмі пшанічнага вотруб’я, усмаж з аліўкавым алеем або з якім-небудзь ператопленым тлушчам і прывязвай цёплым. Дзе б гной паказваўся ў ранцы, прамывай воцатам з соллю, прысыпай трохі яр-мядзянкай ці спаленым галыном, каб [ранка] не пашыралася, а вычышчалася, і замазвай казловым тлушчам. Загоіцца добра, толькі каб з месца [каня] не рухалі.

Іншае

Вазьмі аліўкавага алею, па паўфунта аленевага ці казловага тлушчу, смалы з лістоўнічай драўніны 3 лоты, а калі няма тэрпенціну, распусці на агні. Зрабіўшы як мазь, напускай у верад і, намазаўшы на хустку, абвязвай замест пластыру.

На свежае падбіцце

Вазьмі некалькі яек і разбі цалкам, змяшаўшы з цёплым попелам, абвяжы ўвесь капыт знізу і зверху.

Іншае

Вары вельмі доўга чалавечую мачу з конскім гноем і, прымяшаўшы пшанічнага вотруб’я, абвязвай, як пластырам, увесь рог. Гэта выцягвае з капыта ўсякі боль і выпадковую гарачку.

Іншае

Выпалашчы добра ў вадзе конскі гной, а што застанецца на дне, збі з яечным бялком і набівай пад падкову, абвязвай рог зверху.

Наўмацаванне капыта, каб не адставаў

Тлушч казла ці барана, вепруковае сала кожнага па адным фунце, аліўкавага алею, ільнянога алею па шэсць лотаў, мёду 4 лоты, воску новага 2 лоты распусці разам на лёгкім агні і, зняўшы, калі пачне трохі астываць, усып, стоўкшы, ладану, mastiches"1, sanguinis draconis, гэта значыць, «цмокавай крыві» з аптэкі кожнага па два лоты, і абвязвай, намазаўшы на хустку.

Кал і капыт адстае і злазіць

Ад гэтага ратаваць даводзіцца з вялікай цяжкасцю, бо хаця капыт і адрасце, ніколі ўжо не будзе такім, як прыроджаны, а ўсё ж, калі конь быў вельмі каштоўным і добрым, шкада яго пакінуць. Можна тады паспрабаваць наступныя лекі. Найперш няхай [конь] стаіць заўсёды на сухім і мяккім месцы або каб пад ім заўсёды была пасцелена салома, каб часцей ляжаў, чым стаяў. А калі б ляжаць не хацеў ці не мог, мусіш падвязваць яго шырокімі шлеямі, завёўшы пад чэрава, каб на іх быццам вісеў ці толькі мог даставаць да зямлі здаровымі нагамі.

Потым, калі ўжо рог злезе прэч, трэба пашыць каню бот з моцнага палатна ці з мяккай змазанай скуры і зрабіць такую мазь. Вазьмі грэчаскай смалы, ладану, mastiches, «цмокавай крыві», boli агтепі, гальбану113 усяго пароўну, стаўчы на парашок, змяшай яго з дзвюма часткамі казловага тлушчу і адной часткай аліўкавага алею і ўлі ў той бот. Тады, калі схочаш класці ў яго конскую нагу, заўсёды пярвей абмый яе цёплым воцатам. Укладзі ў бот, абвяжы, каб не самкнуўся.

Рабі гэта двойчы на дзень, а калі ўжо [рог] зноў вырасце, вазьмі суровае грубае льняное палатно і намазвай ніжэйапісаным пластырам, і абвязвай капыт, каб зацвярдзеў. Вазьмі чарнільных арэшкаў, пшанічнага вотруб’я і солі, звары ў добрым воцаце як кашу і прыкладвай па два разы на дзень. Або зрабі такую мазь: вазьмі воску, серы, смалы, смалянога алейку, саланіны і распусці, і намазвай цёплай.

РаздзелХХХУ

Наўдару плечавую косць'14

Калі ад другога каня ці ў нейкім іншым выпадку конь атрымае ўдар у плечавую косць, гэта бывае вельмі шкодная хвароба і падобная да сплячэння, якую смела можаш лячыць падобнымі лекамі, апісанымі ў раздзеле пра сплячэнне. Але да гэтага тут і нешта асобна прыдасца.

Вазьмі аліўкавага алею з лаўровым алейкам, старога сала з лістоўнічай смалой усяго пароўну, і націрай цёплым як мага лепш. Або вазьмі шматкампанентнай мазі, dialtei кожнай па паўфунта, змяшай.

Калі не маеш іншых [сродкаў], распусці барскае мыла з добрай гарэлкай і ўцірай цёплым.

Калі б была таксама якая ранка, тую лячы як вышэй [напісана] пра раны. Або натаўчы крапіўнага кораня з найстарым салам. Таксама на такія і падобныя верады вельмі патрэбны алеек, выпалены з конскіх костак у двух гаршках. Добры на гэта і алеек з каменя, які завуць philosophorum.

Раздзел XXXVI Вывіх сустава

Нацягні вывіхнутую нагу так, як была, каб аж ізноў увайшла ў сустаў, і адразу абкладзі парушаны сустаў такой маззю: змяшай разам з воцатам аліўкавы алей, мёд, тоўчаную пячыну і сагрэй, і, намазаўшы на блакітную хустку, моцна абвяжы.

Іншае

Напар вывіхнуты сустаў хмелем, добра звараным у піве або воцаце, найцяплей, як конь вытрывае.

Іншае

Вары ў воцаце сянны парашок з bolum Armenum і абкладвай.

Іншае

Вазьмі мальвы, рамонку, крапівы, стаўчы і, прысыпаўшы вотруб’я, звары ў воцаце, і прывяжы на палатне. Калі б [сустаў] распаліўся ад агню, тады абвяжы халодным, якое робяць так: збіць з пячынай некалькі яек, прысыпаць галыну, прыліць трохі воцату і абвязаць, намачыўшы ачоскі.

Іншае лепшае

Вазьмі шэсць лотаў boli Armem, адзін фунт пшанічнай мукі, дзесяць яечных бялкоў, або і цалкам можна ўбіць яйкі, два лоты галыну. Звары з добрым воцатам і абвяжы цёплым.

Іншае

Дрожджы воцатавыя, гарачы попел і старое сала, стоўкшы, змяшай разам, дадай пару сырых яек і прывяжы на [месцы] вывіху.

Іншае

Замачы ў віне на шэсць дзён насенне пажытніка, злі ж віно, а гэтае насенне стаўчы і, змяшаўшы з мёдам, зрабі пластыр.

Я не ганю і таго, што пасля нацягвання нагі пускаюць дастаткова крыві нізка ля капыта з вонкавай жылы, потым абвязваюць хусткай ці ачоскамі, намочанымі ў віне і ў аліўкавым алеі або ў воцаце.

Раздзел XXXVII

Пра ўдар у сухажылле

Удар у сухажылле шкодны верад, бо ад гэтага паходзіць не толькі невылечная кульгавасць, але і ўся нага сохне, а потым і лапатка. Калі засвежа, лячы гэта так: раздзяры чорную курыцу, жывую і з пер’ем, і абкладзі ўдаранае месца, і добра абвяжы. Ці агалі жвава брытвай шэрсць над удараным сухажыллем, націрай [яго] добра гарэлкай, змяшанай з соллю, спярша абвязаўшы капыт, каб [гарэлка] да яго не дайшла, бо горш распаліць; рабі ж гэта некалькі разоў.

Іншае

Звары ў воцаце падарожнікавае карэнне, дадай да яго старога сала і прывяжы цёплым на блакітным палатне.

Іншае

Вазьмі пчол, часнок, цыбулю, свіны гной, засмаж з майскім маслам і, таксама размазаўшы па блакітным палатне, прыкладвай.

Іншае

Натаўчы тры жмені цыбулі, смаж яе ў маладым масле і, падсыпаўшы пшанічнай мукі, зноў смаж. Потым намаж на такое ж палатно, шырокае, каб з аднаго боку даходзіла аж да калена, а з другога да самага капыта, абкладзі цёплым і пакінь да трэцяга дня.

Іншае

Натаўчы белай гарчыцы з сабачым салам, маж гэтым нагу пастаянна, аж пакуль не загоіцца.

А калі б удар жылы быў такі вялікі, што, ідучы ўверх, пухнуў бы, тады распары яму скуру на тым сухажыллі, а разрэз зрабі менавіта там, дзе намацаеш гузік. Знайшоўшы на сухажыллі гэты гузічак, праткні ланцэтам, каб выйшла кроў, і, наварыўшы хмелю ў воцаце, абвяжы ўсю нагу. Рабі гэта некалькі разоў, пакуль не загоіцца. Аднак у гэтым выпадку, памятай, [трэба] зняць падкову, каб [конь] стаяў мякка, але на сухім.

Раздзел XXXVIII Пра засечку'15

На засечку, каб капыт потым не загнаіўся, як толькі тое заўважыш, адразу выцісні як мага лепш кроў рукой і прамый воцатам з соллю. На ноч прыкладзі, упёкшы, лусту з іржанога хлеба. Назаўтра замясі пшанічную муку з яечным бялком і, прыклаўшы, пакінь на тры дні.

Іншае

Вазьмі авечых бабкоў, ільнянога алею, цвёрдага воцату, майскага масла. Утоўкшы бабкі, распусці ў гэтым добра, пакуль не зробіцца як мазь, размаж жа яе па хустцы і абвяжы нагу і засечку. Потым, добра намачыўшы палатно ў алеі, абвяжы зверху, каб вада не дайшла, асабліва калі давядзецца ехаць у дарогу.

Іншае

Вазьмі цёплага хлеба, вынятага з печы, і, змяшаўшы з соллю, прывязвай штодзень свежы, пакуль не загоіцца [засечка]. Іншы [рэцэпт] такі ж, толькі абкладваюць граззю, аднаўляючы штораз, калі абсохне.

Іншае

Выскрабі пад ранай кавальскім нажом, каб гной сыходзіў на ніз, вымый рану цёплым падсоленым воцатам і, збіўшы бялок з галыном, прыкладзі на ноч. Назаўтра замаж казловым тлушчам, а калі мусіш ехаць у дарогу, засмалі паверсе цёплай чорнай смалой, каб вада не дайшла.

Іншае

Калі б рана забрудзілася ці загнаілася з-за таго, што яе не заўважылі, або ад застарэласці, спачатку расчысці рог ля яе, пасля прамывання воцатам прысыпай яр-мядзянкай і намазвай халоднай саланінай, ператопленай на вадзе.

Раздзел XXXIX

Пра закоўку ці пракол дажывога

Забіванне [цвіка] ў жывое здараецца ад неабачлівага ці ад паспешнага кавання, што [можна] пазнаць найперш, калі конь выстаўляе нагу, а часам таксама паднімае, не могучы на ёй доўга стаяць. Другі знак: у яго значна «гарыць» капыт з таго боку, з якога закаваны, [ён] накульгвае, часта спатыкаецца на хворую

нагу. Але найхутчэй і найпэўней пазнаеш па тым, калі, падняўшы нагу, будзеш паслядоўна стукаць [па капыце] малатком, бо як толькі [ўдар] трапіць на пашкоджанае месца, [конь] адразу будзе ўбіраць ногі. Або злёгку сціскай яму капыт абцугамі, а дзе ўбярэ, там верад. Вызначыўшы гэта, трэба лячыць так.

Трэба добра расчысціць рог уздоўж падкоўнага цвіка і адкрыць аж да жывога мяса, бо як толькі туды дойдзеш, вонкі пакажацца кроў ад забітага цвіка, пасля чаго, калі ўжо [закоўка] застарэла і цячэ гной, спатрэбіцца добра адкрыць, каб гной не закрадваўся паміж жывым і рогам. Потым прамый воцатам з соллю і залі алеем з распушчаным воскам, і засмалі зверху, калі мусіш ехаць у дарогу, змяшаўшы смалу з серай, прыбіўшы падкову на сукне.

Іншае на свежую закоўку

Пасля расчысткі да жывога замаж [верад] серай і смалой з тлушчам і едзь у дарогу. Іншыя прысыпаюць рану доўгім перцам і замазваюць смалой з казловым тлушчам.

Іншае

Напусці ў ранку гарачага алейку, выпаленага са смалы або з тэрпенціна, або званочкавага алейку. Таксама, абмачыўшы трохі бавоўны, уваткні ў яе і замаж чым-небудзь зверху.

Іншае

Прамыўшы воцатам адкрытую ранку, як раней, натаўчы з соллю zagäwic, гэта значыць, крапіўкі, або зелля, што завецца дзіванна, і напхай у яе, і штораз аднаўляй.

Калі б у рогу і ў ранцы было запаленне, абкладвай капыт яечным бялком з галыном на ачосках ці таксама іншымі ахаладжальнымі рэчывамі, як дражджамі з пячынай.

Калі б у застарэлым верадзе паказваўся гной, прамываць яго і, прысыпаўшы парашком з ладану, прывязваць ачоскі, намочаныя ў яечным бялку. Калі ён будзе шырыцца, мусіш лячыць мазямі, якія чысцяць і гояць, якіх маеш досыць апісаных [ніжэй], напрыклад, мазь чырвоная ці зялёная, ці чорная.

Іншае на тое ж

Змяшай яечны бялок з вапнай і з соллю і прывязвай.

Іншае

Вазьмі прэснага мёду, смалы, воску, ладану, зрабі мазь, распусціўшы, і ўвядзі ў ранку адразу яе загоіць.

Таксама трапляецца, што з-за вялікай нядбайнасці паміж капытом і жывым пачне заходзіць гной, і рог [будзе] адставаць. У гэтым [выпадку] дзейнічай, лечачы, як маеш вышэй пра адставанне капыта ці загнаенне.

Раздзел XL

Пра выпадзенне і адрастанне валасоў на хвасце

Калі на самым канцы хваста выпадаюць валасы, конь выглядае вельмі брыдка. А таму трэба прамываць хвост чалавечай мачой і абскрабаць, калі ёсць нейкія струпы, потым часта намочваць віном, змяшаным з аліўкавым алеем, ці чымсьці ніжэйапісаным. Сцвярджаюць, што валасы павінны вельмі [хутка] адрастаць, калі намазваць сабачым і лісіным салам.

Іншае

Вазьмі карэння лясной мальвы і лопухавай116, вары добра ў піўной бразе і змочвай валасы і голае месца.

Іншае

Узяць пароўну лясную і палявую мальву, таксама капуснае лісце і, зварыўшы ў вадзе, часта ёю прамываць.

Іншае

Спалі паперу, а попел змяшай са свежым несалёным маслам і намазвай.

Іншае

Напалі попелу з пчол і, змяшаўшы яго з аленевым шпікам, намаж голае месца.

Іншае

Здабудзь корань трыснягу, які расце на балоце, высушы і спалі на попел, з гэтага попелу зрабі шчолак на вадзе, у якой варыўся гарох ці боб.

Іншае

Стаўчы спіканарду117 з вялікімі разынкамі, выняўшы костачкі, і звары ў воцаце, і намазвай гэтым, пярвей добра выціраючы голае месца.

Іншае

Звары ў віне насенне foeni graeci, гэта значыць, пажытніка, з ільняным насеннем, колькі лічыш патрэбным, і змочвай аголенае месца або хвост штодзень двойчы валасы адрастаюць хутка.

Іншае

Вазьмі сабачую галаву, спалі яе на попел, намазвай жа пярвей голае месца маслам і пасыпай гэтым попелам.

Іншае

Вазьмі мёртвых пчол, што паздыхаюць у мёдзе, столькі ж земляных чарвей, спалі разам у новым гаршку і сатры на парашок. Змяшай гэты парашок з несалёным майскім маслам і намазвай голае месца пэўна [валасы] парастуць.

Іншае

Таксама для адрастання ўсякіх валасоў, у жывёл і людзей, найлепшая паленая гарэлка з прэснага мёду, такога, якім яго выбіраюць з вулляў.

Раздзел XLI На гурдзель

Гурдзель ёсць верад, які робіцца на языку. На гэта вазьмі свежы чалавечы кал у анучку, прывяжы да цугляў і ўкладзі каню ў рот, каб жаваў па некалькі гадзін перад кармленнем і пасля.

Іншае

Вазьмі старой саланіны, высмаж з яе смалец, дадай да яго чырвонага, гэта значыць, іржавага мёду ад старых пчол у сотах, усып таксама тоўчанага перцу і пятую частку нягашанай вапны, распусці на агні і гэтай маззю намазвай раны на языку, аж пакуль не загоіцца, не кладучы ў рот муштук.

Іншае

Вазьмі прэснага мёду і ўсмаж у ім яр-мядзянку, гэтую ж мазь накладвай часта [каню] на язык у раны — і загоіцца. А на той час трэба даваць яму замест корму пшанічнае вотруб’е, каб не пашкоджваў язык.

Іншае

Напускай у гэты верад сярністага алейку і прыгожа загоіцца.

Раздзел XLH На конскую схуднеласць

Часта коні сохнуць і худзеюць па таямнічых прычынах, і нават калі даваць найбольш корму, не хочуць папраўляцца. Калі ў [каня] выявіцца такая хвароба, вазьмі тры лоты аліўкавага алею, паўлота міры, 30 зярнятак перцу, стоўчаных на парашок, звары разам і ўлі каню ў горла па скрабніцы, як і ўсякія іншыя напоі.

На тое ж

Дапамагае адкарміць рута, змяшаная ў сене з чарнобылем, ці віно з імі зварыўшы, ліць у горла.

На тое ж

Ячмень і авёс, добра высушаныя ў печы, каб падрумяніліся, і правеяныя ад попелу, таўсцяць хутчэй, таксама і боб, надтоўчаны ў ступе, калі прымешваць па жмені да корму.

На тое ж

Узяўшы два лоты шафрану, 12 лотаў ireos"*, шэсць лотаў перцу, восем лотаў мёду, 18 лотаў вялікіх разынак, выняўшы костачкі, столькі ж ачышчанага міндалю, змяшай разам і стаўчы, а ўзяўшы з гэтай сумесі 4 лоты, змяшай з паловай кварты віна і з 3-ма лотамі аліўкавага алею, давай каню на раз, льючы праз горла.

Іншае

Апарыўшы маладое парасятка, якое яшчэ ссе свінню, вары ў вадзе з ячменнай мукой так доўга, аж пакуль мяса не адстане ад косткі, а гэтую юшку давай каню піць па тры дні.

Іншае

Вары ў старым віне жменю руты, чатыры лоты міры, ягады лаўру колькасцю пятнаццаць, стоўкшы іх дробна, шэсць лотаў кмену, восем лотаў свежага аліўкавага алею, давай жа яму піць з гэтага таксама па тры дні.

Іншае

Пшаніцу падсушы добра ў печы і, прыварваючы яе ў вадзе, падсалоджанай мёдам, давай у корм каню, як заважаць тры фунты, дваццаць дзён.

Іншае

Насушы ў печы аблупленых каштанаў, патаўчы іх у ступе на кавалкі і давай добрую прыгаршчу, змяшаўшы з мукой напалову з вотруб’ем, якая з млына бывае, у корм тры тыдні.

Іншае

Тры лоты серы, чвэрць лота міры стаўчы і змяшай з парай свежых яек. Прыліўшы віна, дай каню выпіць.

Корм

Вазьмі пяцьдзесят дзве часткі ячменя, сто дзесяць частак бобу, сто дваццаць частак сачавіцы, дзевяноста частак пшаніцы, сорак частак foeni graeci, гэта значыць, пажытніку, чатыры часткі мёду. Замачы ўсё ў цёплай вадзе, але не гарачай, і няхай мокне два дні. Потым злі ваду, а сумесь высушы ў цёплым месцы. Давай гэта каню замест корму ранкам і ўвечары 21 дзень ці, калі не паправіцца, 30 дзён і вельмі патлусцее.

Іншае

Гандляры хутка таўсцяць коней, абсыпаючы авёс вотруб’ем ці сечку гарохавай мукой, але гэта корм нездаровы, апроч калі б [конь] быў вельмі змарнелым. Я ж не пра тое дбаю, каб растаўсціць яго для продажу, але [каб] выгадаваць для патрэбы.

Іншае

Вазьмі на трэці дзень пасля маладзіка месяца бярозавую палку, спярша абскрабі з яе шэрую кару зверху на ніз, як дрэва стаяла, і адкінь прэч. Потым абскрабі наадварот, з другога канца, зялёную скурку, якая ёсць пад ёй, і высушы добра ў ценю. Стаўчы яе на дробны парашок і прымешвай у корм каню раніцай і вечарам столькі гэтага парашку, колькі можаш захапіць трыма пальцамі. Адразу здасца горкім, але потым конь будзе есці з ім ахвотна. Гэтаму, як выпрабаванаму сродку, мяне навучылі ў Нідэрландах.

Раздзел XL! II

Розныя прыклады конскіх мазей, пластыраўі іншыхлекаў

Напой, які чысціцьунутры

Вазьмі нагу свежага вепрука са сцягном цэлую шынку, вары ў вадзе, аж пакуль мяса не разварыцца, а косць застанецца. Давай каню піць гэтую юшку 5 ці 7 дзён.

Звычайны напой, які ўвільгатняе ўнугры

Трыццаць лотаў добрага віна, дванаццаць лотаў аліўкавага алею, дванаццаць лотаў чыстага прэснага мёду, шэсць свежых яек вары колькі лічыш патрэбным, змяшай і паі каня.

Напой, які сагравае

Трыццаць лотаў старога віна, два лоты перцу, два лоты зялёнай руты, два лоты траганту119; аліўкавага алею, мёду кожнага па дванаццаць лотаў, звары і давай піць.

Ахаладжальны напой

Вазьмі шэсць лотаў салетры, шаснаццаць лотаў соку зелля, якое называюць партулакам агародным, кварту белага віна, рэйнскага або французскага. Убіўшы шэсць яек, змяшай.

Напой, калі коні ядуць траву

Змяшай адну кварту белага віна, палову кварты аліўкавага алею, два лоты мёду, дзесяць яек і палову лота бітага перцу.

Ахаладжальны напой

Змяшай два лоты воцату, два лоты ружовага алейку або шэсць лотаў ружовага алейку, шэсць лотаў мёду, кварту салодкага малака, і дай [каню] выпіць, або ўбі у воцат пяць яек і ўлі у горла.

Калі конь не можа спаць

Вазьмі маку, льнянога насення кожнага па кварце, разатры з вадой і зрабі «малако», і дай выпіць.

Калі конь пастаянна спіць

Стаўчы чатыры лоты кветак ці насення чарнобыля, два лоты міры, два лоты солі, змяшай з воцатам і з аліўкавым алеем пароўну і гэтым паі каня.

Напой, карысныўлюбы час

Паўтара фунта ячменнай мукі, адзін фунт стоўчанага на парашокfoeni graeci, дваццаць вялікіх фіг, два фунты аліўкавага алею добра змяшай разам і давай гэта каню піць часта ў казіным ці ў іншым малацэ чысціць унутры, халадзіць і ўвільгатняе.

Чырвоная мазь на раны і ўпартыя верады, і на жывое мяса

Вазьмі пяць лотаў меднай іржы, што называюць яр-мядзянкай, чатырнаццаць лотаў мядовай патакі, сем лотаў наймацнейшага віннага воцату. Вары разам, пакуль не зробіцца густая чырвоная мазь.

Залатая мазь наўсякія раны

Вазьмі шэсць лотаў жоўтага воску, палову трэці фунта добрага аліўкавага алею, 2 лоты тэрпенціну, паўтара лота лепшай празрыстай смалы, адзін лот белага ладану, чвэрць лота тоўчанага шафрану, змяшай і зрабі мазь.

Зялёная мазь,якая гоіць

Два фунты смалы ядлоўца, паўтара фунта воску, тры чвэрці фунта120 аліўкавага алею, шэсць лотаў ярмядзянкі. Распусці ў алеі смалу і воск, а потым высып дробна цёртую яр-мядзянку [і] больш не смаж.

Мазь, якая ўвільгатняе і выцягвае боль

Адзін фунт воску, тэрпенцін, цвёрдая смала, смала ядлоўца кожнага [кампанента] па паўфунта; ладану, гальбану, bdellium™ кожнага па два лоты. Адзін фунт бабковай мазі, фунт аліўкавага алею. Распусці мяккія рэчывы, а потым у канцы ўсып парашкі, зрабі мазь.

Мазь ад боляў у сухажыллях і суставах, таксама і ад усякіх удараў

Вазьмі мяты, пшана, серы, тэрпенціну, storacis'22, bdellii, гальбану, смалы кожнага з іх па паўфунта. Усе тыя рэчывы, якія магчыма таўкці, пярвей стаўчы дробна, распусці паміж сабой, потым прылі пяць фунтаў старога віна і вары добра, пакуль не будзе як густая мазь.

Мазь, якая гоіць

Вазьмі воску, смалы кожнага па фунце, два фунты сухой ружы, два фунты свежага несалёнага масла, усмаж і выцісні праз грубую тканіну, і выкарыстоўвай.

Пластыр ад боляў на галёнкі і суставы

Сала, воск, празрыстую смалу (столькі ж аднаго, колькі другога) распусці на агні разам і выкарыстоўвай, намазваючы на грубую палатняную тканіну.

Пластыр натоеж

Стаўчы добра старую саланіну, прымяшай жа да яе нягашаную вапну, колькі лічыш патрэбным, і, прывязаўшы да балючага [месца], пакінь на тры дні.

Пластыр на цвёрдыя гузы адудару

Узяўшы пароўну клей і воск, распусці, прылі моцнага воцату і вары, пакуль не загусне, прыкладвай цёплым; а калі верад стары, патрэбна агаліць шэрсць на гэтым зацвярдзенні.

Пластыр ад болю на калені ці на косткі

Вазьмі руты, роўна столькі ж жоўтых рамонкавых галовак кветак з лісткамі, тоўчанага пшана. Вары гэта ў віне і, размазваючы па палатне, прыкладвай цёплым.

Мазь ад усякай пухліны і болю ў лапатках і ў сцёгнах

Вазьмі фунт ягад лаўру, столькі ж сухога маярану, чатыры лоты серы, салетры, паўфунта ладану, шэсць лотаў кмену, адзін фунт смалы, адзін фунт аліўкавага алею, тры фунты віна. Звары, каб загусла, як мазь.

Калі ў каня запор

Вазьмі бель ад старой саланіны [памерам] як кулак, добра стаўчы, зрабі з яе шарыкі і, пасыпаўшы іх здробненым канапляным насеннем, упіхвай у горла. Яшчэ зрабі з саланіны свечку і, пасыпаўшы яе сажай з лучыны, уваткні ў задок [каню].

Клісцір ад таго ж

Вазьмі шэсць лотаў салетры, аліўкавага алею два фунты і яшчэ столькі, развары разам, а калі схочаш ставіць клісцір, убі да гэтага цалкам чатыры курыныя яйкі.

Ад паносу

Калі ў каня панос, з яго цячэ зялёная вадкасць. Пры гэтай хваробе абвяжы яму хвост мокрым рамянём і давай есці пражаны ячмень.

Ад змардаванасці і знясіленасці

Звары масла, усыпаўшы трохі солі, а калі прастыне, разбі некалькі курыных яек і, змяшаўшы, улі [каню] ў горла.

Ад таго ж

Разбі некалькі свежых яек, прысып з паўлыжкі шафрану і дай [каню] выпіць.

На «сабачыя» валасы

Размаж па анучцы свежы чалавечы кал, прывяжы на палатне і ўсе [сабачыя валасы] ў [каня] прападуць: непрыстойнае, але выпрабаванае лякарства.

Калі конь не хоча ліняць

Ездзі на ім хутка, аж пакуль не спацее добра, загадай жа адразу ўскрыць яму жылу на шыі і, сабраўшы тую кроў, адразу абмаж усяго цёплай. А калі на ім добра абсохне, тады яго пачысціш.

Каб перамяніць конскую масць

На тым месцы, дзе хочаш яе перамяніць, маж [шэрсць] немалы час гарачай казінай жоўцю і ўбачыш забаўныя змены. Або ўкладзі цеста з ячменнай мукі ў цвёрды воцат і дадай серы, вары ж добра, прыкладвай цёплым на месца, дзе прагнеш перамены.

3 белай шэрсці зрабіць чорную

Чорную фарбу, вараную з альховай кары, якую здабудзеш у шаўцоў, распусці з казловым тлушчам і намазвай цёплай. Але спачатку трэба [гэтае] месца добра прамыць і нагалыніць ці пярвей пагаліць шэрсць брытвай.

3 белых валасоў зрабіць зялёныя

Дыстыляваць гарэлку са свежых каперсаў і часта ёю намочваць будзе зялёны волас.

На задзірлівага каня

Наскрабі белай саланіны і прымяшай да яе гусінага пуху, зрабі шарык як лясны яблык і ўвапхні каню ў горла, каб праглынуў.

Зрабіць чорную шэрсць

Вазьмі лісця бурачнага, шалфеевага і лаўровага, кары з асіны і кары з зялёнай, свежай ляшчыны; дадай пароўну міры, галыну і чарнільных арэшкаў, вары доўга ў шчолаку і гэтым намочвай валасы.

Перамяніць чорную шэрсць на белую

Ёсць адна расліна, лаціністы завуць яе cucumer asinium122, бо мае на сабе быццам агурочкі, але поўныя вады, можаш таксама назваць яе лясным агурком. Вазьмі чвэрць лота карэння гэтай расліны, паўлота салетры, стаўчы на парашок; чыстага мёду і аліўкавага алею кожнага па чатырнаццаць лотаў, змяшай разам і гэтым часта намазвай. Гэтаксама ўздзейнічае мядзвежае сала.

Каб выцягнуць з раны драўляную [стрэмку]

Натаўчы ядраў валоскіх арэхаў і, падсмажыўшы іх з воцатам, прыкладзі цёплымі.

Ад таго ж

Калі заўважыш, што вол, якога прыгналі апоўдні ці надвячоркам, перажоўвае зноў, лежачы,усунь яму ў рот па горла руку і ўхапі гэтую травяную зеляніну, і прыкладвай цёплай да раны яна павольна выцягвае і дрэва, і жалеза.

Мазь, якая хугка гоіць раны

Вазьмі старой саланіны, казловага тлушчу, цвёрдай смалы, старога аліўкавага алею, чыстага мёду, падлесніку і старасценя усяго пароўну, стаўчы ж зелле як мага лепш і смаж разам з іншымі [кампанентамі], і, працадзіўшы або выціснуўшы праз хустку, схавай гэта як каштоўнае лякарства.

Каб конь дужа бяжаў

Воўчыя зубы, самыя вялікія, прывязаныя да каня, каб дакраналіся да скуры, прыдаюць доўгі бег.

Ддя занадта крыклівага каня

Прывяжы да яго галавы палявы камень, які б сам па сабе ад прыроды знайшоўся дзіравым і [конь] не будзе ржаць. Іншыя кладуць такі ж камень у цэбар з вадой, калі конь п’е павінен дапамагаць пры затрымцы мачы. Туркі моцна вяжуць язык раменьчыкам і конь не можа ржаць. Італьянцы кладуць на язык жалезку.

Каб нараджаліся разнамасныя коні

Абсырт сцвярджае, што калі ў час падпускання стаенніка кабыла будзе пакрыта стракатай ці каляровай гунькай, жарабя павінна быць разнамасным. Але я мяркую, што кабыле патрэбна штосьці такое паказаць або каня таксама пакрыць фарбамі розных колераў, калі ж абодва абраныя для расплоджвання. Нават і хітрык патрыярха Якава ў нараджэнні стракатых авечак сапраўды варты ўвагі, бо частая думка прыводзіць істоту да выніку, асабліва ў жывёл, якія не кіруюцца розумам, бо яго не маюць.

Каб конь ляжаў як мёртвы

Абляпі чыстым воскам змяіны язык і ўкладзі каню ў левае вуха на нітцы, каб [ты] потым мог выняць [конь] адразу ўпадзе як здохлы. А як толькі вымеш, устане не толькі зноў здаровым, але яшчэ куды больш ахвотнейшым [да бегу]. Гэта сцвярджаў адзін англічанін.

Каб конь не пераходзіў праз пэўнае месца

Вазьмі свежую воўчую кішку, скруці яе як шнурок ці грубую струну, а дзе нацягнеш, конь, ідучы, паціху пачуе і ніякім чынам не пойдзе гэтай дарогай, пра што піша Альберт [Вялікі].

Каб каня не кусалі мухі

Вазьмі лісце вялікіх гарбузоў, стаўчы і выцісні з іх сок, мачы ім каня і насякомыя на яго не нападуць, піша Кардан.

ГІ П I КА, АЛЬБО КНІГА ПРА КОНЕЙ

Каб конь не еў

Калі намазаць каню зубы тлушчам, ніякім чынам не зможа есці. Пазбавішся гэтага, прамыўшы яму рот цёплым воцатам з соллю. Таксама конь не будзе есці аўса, які ляжаў ці правейваўся ў рэшаце, зробленым з воўчай скуры.

Ад чарвей у намуленні або ў ране

Расліну драсён высушы ў ценю, стаўчы на парашок і прысыпай [рану-чэрві] адразу выпадуць. [Можна] прысыпаць яр-мядзянкай ці нягашанай вапнай [яны] таксама мораць і выганяюць [чарвей].

Ад чарвей у конскіх вушах

Забі сабаку і, выняўшы з яго рабро, абскрабі добра мяса, тую костку прывяжы каню на шнурку пад шыяй на некалькі дзён і [чэрві] выпадуць.

На залозы

Вазьмі два лоты dyjaltyji, адзін лот лаўровага алейку, два лоты несалёнага масла, змяшай разам, распусціўшы на вуглях. Намаж каня пад горлам ад вуха да вуха на сонцы або ў цяпле, таксама і гузы, якія ў яго паказваюцца. Яшчэ добра пусціць кроў з абедзвюх папружных жыл.

Іншае

Вазьмі адзін лот лаўровага алейку, адзін лот euphorbium, 2 драхмы белай чамярыцы, змяшай разам і, узяўшы пару чыстых гусіных пёраў, намаж [ix] гэтай маззю і ўкладзі па адным у ноздры, уваткнуўшы на пядзь; намаж таксама і каля носа, і ўнутры ў роце, і пастаў [каня] на гадзіну ў цяпле, каб пырскаў. Давай яму потым піць мучную ячменную ваду. Добра таксама курыць мірай, накрыўшы яго палотнішчам, каб дым ішоў у ноздры.

Ад бяльмаў воку

Вазьмі свежае курынае яйка, запякі яго ў печы ў бохане хлеба, аблупі і вазьмі потым толькі чысты бялок, адкінуўшы ўбок жаўток. Парэж той бялок ці стаўчы напалам у каменнай ступцы, а не ў масянжовай, або ў новай драўлянай місцы, або ў глінянай. Потым пасып яго дробна тоўчаным галыном, пакладзі ў чыстую хустку і выцісні з яго гарэлку, і схавай [яе] ў шклянай баначцы. Гэтую гарэлку закапвай пёркам у вока ранкам і ўвечары пэўна згоніць бяльмо. Гэтае ж лякарства можаш смела даваць і людзям, асабліва бяднейшым.

Ад каросты і ад паршы

Прамыўшы [каню скуру] добрым цёплым шчолакам і выцершы анучкамі, намазвай яго наступнай цёплай маззю, а потым зноў некалькі разоў абмывай шчолакам, і рабі гэта да трох разоў. 1 лот аліўкавага алею, 1 лот несалёнага вепруковага смальцу, восем лотаў плюшчу, сем лотаў шанты, воцату колькі палічыш патрэбным; змяшай, звары, зрабі мазь.

Іншае

Вазьмі адзін лот аліўкавага алею, паўтара лота жывой серы, 4 лоты солі, шэсць лотаў сажы з коміна, адзін лот вепруковага смальцу. Звары з вінным воцатам і зрабі мазь.

На кшчыцу

Апаліўшы жалезам гузы ці рану, каб не пашыралася, намазвай гэтай маззю: чатыры лоты ружовага алейку, адзін лот лісінага сала, адзін лот гусінага ці курынага тлушчу, адзін лот тоўчанага arsenicum. Двойчы на дзень прамывай шчолакам з распушчаным галыном.

Наапертуру'24

Яна здараецца найчасцей на путавай костцы, асабліва калі конь засякаецца, ці таксама ў стрэлцы. На гэта вазьмі восем лотаў тэрпенціну, па шэсць лотаў маладога воску і прэснага мёду, дзве драхмы plastrum oxycroceum'25, два лоты ружовага алейку, звары мазь і прыкладвай, намазаўшы на белую хустку.

Ад конскай пошасці, якая бывае з сухой каростай

Вазьмі кару з дрэва ясеня і мачы яе ў кадзях і карытах, у рачной вадзе. Няхай [коні] п’юць яе ўвесь час хваробы і выганіць з іх усю атруту. Гэта ж служыць і іншаму быдлу.

На адціснутую падэшву і пятку

Гэта здараецца з канём, калі яму заб’юць [цвік] у жывое і добра не загоіцца, або ад цеснай падковы, або калі быў надхвачаны, тады кроў прылівае да падэшвы [так], што ён не можа хадзіць ці ходзіць уласна як на мыліцах. На гэта спярша пусці яму кроў з шыі ці з папружніц, потым вазьмі вепруковага смальцу, пшанічнага вотруб’я колькі спатрэбіцца, звары разам ці засмаж, нічога не прымешваючы, і прыкладвай цёплым па два разы на дзень.

Іншае

Вазьмі па 1 лоце мальвы, баршчэўніку, карэння агурочнікавай травы, прыгаршчу вотруб’я. Усмаж усё гэта ў вепруковым смальцы, стоўкшы пярвей добра ў ступцы, і прыкладзі, як [указана] раней.

Іншае

Вазьмі 8 лотаў солі, 6 лотаў парашку з лісця дзіванны, 4 лоты сажы, 4 лоты гальштыну126, 6 лотаў тоўчаных чарнільных арэшкаў, 2 лоты тоўчанага размарыну, 3 лоты добрага воцату. Звары, змяшаўшы, і зрабі мазь, якую прыкладвай цёплай на хустцы ў трэці дзень па сабе, прамываючы штораз пасля зняцця гэтага пластыру цёплым воцатам.

Пры болю ад удару ў нагах ці ў сухажыллях

Вазьмі рэпу, наскрабі яе нажом, і так сырой абкладзі частку цела ці хворую нагу раз і некалькі адразу выцягне боль.

Іншае

Капуснае лісце з півам і з пшанічным вотруб’ем, добра разваранае, выцягвае і сунімае боль у сухажыллях.

Для сапсаванага рота ці параненага знутры

Раны на губе або на дзяснах, якія наробіць торганнем неабачлівы вершнік ці злы машталер, змазвай ружовым мядком, пакуль не пагояцца, не кладучы [каню] ў рот на гэты час ніводнага муштука ані цугляў. Гэта і гоіць хутка, і пасля загойвання на параненых месцах не застаецца цвёрдасці. Таксама не даваць яму есці ў гэты час вострага сена, але адборнейшае.

Раздзел X LI V

Заканчэнне гэтай кнігі

Як незлічоная колькасць хвароб і [няшчасных] выпадкаў, якім падлягаюць і людзі, і жывёлы, знаходзіцца на гэтым убогім свеце, так штодзень больш прыбаўляецца лекаў і спосабаў лячэння. Таму, шкадуючы [пералічваць далей] гэтыя абодва [прадметы], ды ня менш і сваю ўласную працу, завяршаю кніжку пра конскія хваробы і [няшчасныя] выпадкі, у якой іх згадвалася сваім парадкам мноства, і, на мой погляд, найпатрэбнейшых для лячэння, рэшту пакідаю іншым, хто ў гэтым больш дасведчаны, умелы і вопытны. Мне колькі часу дазволілі больш важныя справы, столькі ласкаваму чытачу апісаў і паведаміў.

КАНЕЦ

1 Майстэрства цяжкае, час кароткі, вопыт доўгі (лац.). Магчыма, выраз напісаны па матывах 1-га афарызма Гіпакрата: «Vita brevis, ars vero longa, occasio autem praeceps, experientia fallax, judicium difficile» «Жыццё кароткае, навука вялікая, выпадак хісткі, вопыт падманлівы, роздум цяжкі» (Каментарый Ю. Седзінінай).

2 Хутчэй за ўсё, аўтар карыстаўся тут трактатам Арнальда з Вілановы «Capitula astrologiae de iudiciis infirmitatum secundum motum planetarum», дзе падрабязна апісваліся астранамічныя паказанні і супрацьпаказанні да кровапускання.

3 Егіпецкія дні (класічнае напісанне Aigyptiacos dies, форма вінавальнага склону множнага ліку; назоўны склон множнага ліку rEgyptiaci dies) (Каментарый Ю. Седзінінай).

4 Цалкам звычайна прыводзяць два радкі:

Principiis obsta, sero medicina paratur, Cum mala per longas convaluere moras.

Вынішчай зло ў самым пачатку; позна гатаваць лякарства,

Калі ад доўгага прамаруджвання зло ўкаранілася.

Цытата з жартоўнай паэмы «Лякарства ад кахання» Публія Авідыя Назона (43-18 гг. да н. э.), знакамітага рымскага паэта. Principiis obsta — крылаты выраз (Каментарый Ю. Седзінінай).

5 Лот адзінка вымярэння вагі, раўнялася 1/2 унцыі і 1/32 фунта (~ 12,797 грама).

6 Koziorozec (польск.) пажытнік грэчаскі, сянны, шамбала (лац. Trigonella coerulea (L.) Ser.), аднагадовая расліна сямейства бабовых.

7 Кварта мера сыпучых і вадкіх рэчываў, у Польшчы раўнялася 1 літру.

8 Майскае масла (польск. maslo majowe) сметанковае масла, вырабленае ў маі, калі цвітуць маладыя травы, лічылася найбольш карысным.

9 Лістоўнічая губа (Agaryc) род грыба, які расце на лістоўніцы.

10 Senes сенна, травяністая расліна з роду касія (лац. Cassia acutifolia Del. альбо Cassia senna L). Яе лісце (т. зв. александрыйскае лісце) ужывалася як слабіцельнае.

11 «Па скрабніцы» калі каню давалі ў рот лекі, устаўлялі паміж зубоў скрабніцу, каб ён не сціскаў сківіцы. Пазней з гэтай мэтай сталі выкарыстоўваць спецыяльны зёўнік.

12 Правільна: gentiana.

13 Правільна: marrubium.

14 Nervi optici — зрокавыя нервы. У тэксце дадзена форма вінавальнага склону множнага ліку (Каментарый Ю. Седзінінай).

15 Asa foedita асафеціда (у аўтара напісана з памылкамі), ад персідскага aza смала і лацінскага foetida якая мае дрэнны пах. Усходняя прыправа (смалістае рэчыва з рэзкім часночным пахам, высушанае з соку Ferula scorodosma L. расліны сям. парасонавых). Ужывалася ў кулінарыі і медыцыне (пераважна пры істэрыі).

16 Маюцца на ўвазе выдзяленні з ноздраў і рота (Каментарый Э. Салапёк). «Ачышчэнне галавы» пры хваробах вачэй аўтар рэкамендуе згодна са школаю Гіпакрата.

17 Oleum euphorbii алей малачая.

18 Пячына гліна з печы, размякчаная накшталт гіпсу.

19 Ачкаватая соль рэдкая, найлепшая соль: чыстая, белая, напалову празрыстая. Называлася «перлам» ці «красой» солі.

20 Os sepiae унутраная ракавіна міжземнаморскай каракаціцы (грэч. sepia). У старажытных трактатах гэты малюск памылкова называецца «рыбай-чарнільніцай».

21 Turiam praeparatam найбольш каштоўны аравійскі ладан (араматычная гумі-смала, якая выцякае з надрэзаў кары сапраўднага ладанавага дрэва роду басвелія сям. бурзеравых (лац. Boswellia Carteria Birdwood), якое расце ў паўднёвай частцы Аравійскага паўвострава, а ягоны падвід у Самалі. У склад ладану ўваходзяць камедзі, эфірныя алеі, горычы. Зацвердзяваючы, распадаецца на кавалачкі жоўтага, жоўта-карычневага колеру, але найбольш чыстыя гатункі амаль бясколерныя ці з крыху зеленаватым адценнем. Ужываецца, акрамя рэлігійных культаў, у медыцыне, парфумерыі.

22 Салетра каліевая KNO3. Часта ўжывалася ў даўнейшай медыцыне як мачагонны, гарачкапаніжальны, супрацьзапаленчы сродак.

23 Ледзянцовы цукар (польск. cukier lodowaty) цукар, крышталізаваны пасля звычайнага растоплівання.

24 Александрыйскі блакітны галын тое ж, што медны галын (cuprum aluminatum, альбо lapis divinus), светла-блакітнае рэчыва, якое складалася са сплаву сернакіслай медзі, галыну і салетры. Ужывалася ў афтальмалагічнай практыцы (вочньі камень) для прыпальванняў.

25 «Ногаць» выпадзенне трэцяга павека (Каментарый Э. Салапёк) ці адэнома трэцяга павека (Каментарый В. Міхневіча).

26 Кадук глядзі раздзел VII гэтай кнігі.

27 Arsenicum (лац.) аурыпігмент, род мыш’яковістай руды.

28 Сланечнік (кадук) такія сімптомы могуць выклікацца: эпілепсіяй, сонечным ударам; алергіяй; атручваннем ядамі глістоў; наступствамі чэрапна-мазгавой траўмы (Каментарый Э. Салапёк і В. Міхневіча).

29 Лясны агурок (яшчэ: свіны, асліны) народная назва касача жоўтага. Ягоны зялёны плод-каробачка сапраўды нагадвае агурок. Корань касача жоўтага ўжываўся супраць эпілептычных прыпадкаў і для адбельвання.

30 Тэрыяк уяўнае супрацьяддзе, таксама сродак ад усіх унутраных хвароб, асабліва маравых пошасцей, налічваў да 60-70 кампанентаў; у розныя вякі пад гэтай назвай фігуравалі вельмі розныя рэцэпты. Яго вынаходніцтва прыпісваюць Андрамаху-бацьку, урачу імператара Нерона (I ст. н. э.). Гатаваўся па-рознаму (напрыклад, з масла кадзіла, любісты і скабіёзы, часам з дадаткам опію). Мітрыдат (апал) паводле складу падобны да тэрыяку, але ўжываўся выключна як супрацьяддзе. Назва «mithrydatum» паходзіла ад імя Мітрыдата VI Эўпатора Вялікага цара Понта і Басфора (111-63 або 124-64 да н. э.)Ён, паводле падання, настолькі прывучыў сябе да ядаў, што яго немагчыма было атруціць. У мітрыдат уваходзілі 54 кампаненты (па іншых версіях 44 ці 37), адным з іх быццам была кроў панційскіх качак, якія харчаваліся ядавітымі раслінамі без шкоды для сябе. «Коранем тэрыяка» называлі яшчэ корань дзягіля Radix Archangelicae off. Тэрыяк апісаны Галенам у ягонай кнізе пра супрацьяддзі «De antidotus».

31 «Мышкі» спазмы шэйных мышцаў (Каментарый Э. Салапёк) або зобная хвароба коней (Каментарый В. Міхневіча).

32 «Сухоты» папіломатоз на слізістай абалонцы рота.

КНІГА ЧАЦВЁРТАЯ

33 Купарвасны спірт (лац.).

34 Катаральны стаматыт сімптом гастрытаў, гастраэнтэрытаў (Каментарый Э. Салапёк).

35 Descens спуск, сыходжанне (лац.).

36 Шыны тут: жалезныя палосы.

37 «Насаты» хворы на can.

38 Бывае пры змене зубоў, калі адзін вырас, а другі яшчэ не выпаў (Каментарый Э. Салапёк).

39 Апісаная сімптаматыка можа адпавядаць фарынгіту, бранхіту, эмфізэме, пнеўманіі, алергічнаму кашлю (Каментарый Э. Сапапёк).

40 На самой справе крывяністыя выдзяленні з лёгкіх пры крупознай бронхапнеўманіі (Каментарый Э. Салапёк).

Паводле Гіпакрата, ачагом кровахаркання лічыліся не толькі лёгкія, але і печань.

41 Валоскі арэх грэцкі арэх.

42 Фунт аптэкарскі 307,3 г.

43 Валоскі (італьянскі, аптэчны) кроп — назвы фенхеля звычайнага (лац. Foeniculum vulgare Mill.).

44 Дрыжанне сэрца тахікардыя, спыненне сэрца (Каментарый Э. Салапёк).

45 Божае дрэўка палын высокі (лячэбны), лац. Artemisia abrotanum L.

46 Квент (quintel) — чацвёртая частка лота, каля 3,2 г.

47 Аднарог казачная жывёла, чый рог быццам меў чароўныя ўласцівасці. Тагачасныя аптэкары выраблялі шматлікія фальсіфікацыі падобных «лекаў». Верагодна, маецца на ўвазе рог насарога, які таксама лічыўся цудадзейным лякарствам і су працьяддзем.

48 Gemmis (лац.) каштоўны камень. Тут: магчыма, парашок філасофскага каменя.

49 Dia ambra (італ.), звычайная назва шэрая амбра, ад французскай «ambergis» «шэры бурштын». Утвараецца ў органах стрававання хворага кашалота, мяккая, накшталт воску, і духмяная. Змяшчае да 85 % адмысловага рэчыва амбраіна і крыху бензойнай кіслаты. Ужываецца ў парфумерыі, у рэлігійных рытуалах. У старадаўняй медыцыне служыла для ўмацавання страўніка і як процісутаргавы сродак. У кітабойным промысле рэдкі і вельмі каштоўны здабытак.

50 Ліхаманка тут: катаральная бронхапнеўманія (Каментарый Э. Салапёк).

51 Запал эмфізэма вострая (Каментарый Э. Салапёк).

52 Маюцца на ўвазе ацёкі ног, калі каня загналі (Каментарый Э. Салапёк).

53 Ахвачэнне ламініт (рэўматычнае запаленне капытоў) (Каментарый Э. Салапёк).

54 У гэтым выпадку звычайна кажуць: апой.

55 У страўніку ўтвараюцца газы (пры апоі) (Каментарый Э.Салапёк).

56 Bolus Armenia армянская гліна. Прызначалася як унутраны і вонкавы сродак супраць разнастайных «гарачак». Змяшчае гіпс і селеніт. Шырока прымяняецца з даўніх часоў аж дагэтуль як сродак народнай медыцыны ў Арменіі, распаўсюджана і ў іншых краінах на Бліжнім Усходзе, у Грэцыі і Рыме. Згадваецца ў еўрапейскай літаратуры эпохі Адраджэння.

57 Кропкі, якія прымяняюцца для сучаснага іголкаўколвання коней (Каментарый Э. Салапёк).

58 Glandula (лац.) шэйная залоза.

59 Сплячэнне — вывіх плеча-лапаткавага сустава з пашкоджаннем сухажылляў. Усыханне атрафія (Каментарый Э. Салапёк).

60 Тут маецца на ўвазе не вывіх, а ўдар ці расцяжэнне звязак (Каментарый Э.Салапёк).

61 Барскае мыла (польск.: mydlo barskie) выраблялася на мылаварнях горада Бара (памежны горад Рэчы Паспалітай, цяпер на Украіне ў Вінніцкай вобласці). Лічылася найлепшым, адмысловым гатункам мыла.

62 Такое лячэнне магло ўжывацца пры ўдары, расцяжэнні звязак, ушчамленні плечавога нерва, паўпаралічы (Каментарый Э. Салапёк).

63 Крапіўка (польск. zagawki) крапіва пякучая (лац. Urtica urens).

64 Шпік — костны мозг.

65 Бабковая мазь: тут і далей зробленая на масле з пладоў лаўра.

66 Выклікалася моцнае запаленне, каб стымуляваць прыток крыві да атрафіраваных мышцаў (Каментарый Э. Салапёк.).

67 Вусач (польск. wqsaf) востры міязіт (расцяжэнне паяснічных мышцаў). Мог суправаджацца ўдарам (Каментарый Э. Салапёк).

68 Сцыатыка ламота ў клубах.

69 Dialthaea (dyjalcyja, dyjaltyja, dialtija) мазь, якая разагравае («двайны алтэй»), зробленая з «алтэі» мальвы высокай.

70 Petroleum (лац.) звычайная нафта («горнае масла»).У даўніну прымянялася для расціранняў.

71 Philosophorum алей з алхімічнага філасофскага каменя, які быццам меў цудадзейныя містычныя і лекавыя магчымасці.

72 Coloquintidi моцнае слабіцельнае, прыгатаванае з fructus colocynthidis пладоў агурка горкага (старая назва Cucumis colocynthis, а новая Citrullus colocynthis L.), які расце ў Паўночнай Афрыцы і на Усходзе. Гэтае лякарства ўжывалася са старадаўніх часоў і магло быць у форме парашку, экстракту, тынктуры, настоек.

73 Трэскі ад каваля тут: саскобы з падэшвы капыта (Каментарый Э. Салапёк).

74 Santonicum палын сантанінны (лац. Artemisia santonica L.).

75 Цытвар палын цытварны (лац. Artemisia сіпа).

76 Skleniczek (польск.) пасценніца.

77 Магон Карфагенскі (у аўтара Mago Karthaginensis) 3-ці вядомы прадстаўнік знатнага роду Маганідаў у Карфагене, аўтар трактата пра сельскую гаспадарку (не захаваўся), напісанага да разбурэння Карфагена. Гэты твор быў перакладзены на лацінскую і грэчаскую мовы і аказаў значны ўплыў на рымскіх аўтараў, якія пісалі пра сельскую гаспадарку.

78 Зацвярдзенне калу у сучаснай ветэрынарыі называецца «завал». Можа суправаджацца колікамі (Каментарый Э. Салапёк).

79 «.. .Раз’ядае мяса» — маецца на ўвазе «дзікае мяса» фіброзная тканка, якая нярэдка ўтвараецца на ранах на нагах і патрабуе выдалення (Каментарый Э. Салапёк).

80 Cantarides (лац.) шпанскія мухі.

81 Tussilago major маташнік, цар-трава. Правільная старая назва на лаціне Tussilago petasites L., сучасная Petasites hybridus (L.) Gaertn.

82 «Мёртвая костка» накостнік.

83 Частае мочаспусканне выклікаецца запаленнем мачавога пузыра ці нырак (Каментарый Э. Салапёк).

84 Чырвоны камень (лац. lapis hematis) гематыт («камень-крывавік», чырвоны жалязняк). У старадаўняй медыцыне выкарыстоўваўся пры хваробах мочапалавой сістэмы.

85 Пухліна семеннікоў архіт (пры ўдарах, машоначнай грыжы, інфекцыі) (Каментарый Э. Салапёк).

86 Consolida (лац.) жывакост лекавы звычайны.

87 «Польскія галоўкі» (польск. polacy glowienki) чорнагалоў звычайны (лац. Prunella vulgaris L.).

88 Сверб кароста.

89 Гнайнікі фурункулёз або, магчыма, гнойны бурсіт (Каментарый Э. Салапёк).

90 «Жаба» макрэц (дэрматыт пад шчоткамі) або, магчыма, «жабка» перыясціт вянечнай косці, які мае выгляд бугрыстай прыпухласці (Каментарый Э. Салапёк).

91 «Муха» парафілярыёз або «сячэнне коней»: скурнае кровацячэнне на шыі, спіне ці па баках. Выклікаецца паразітамі парафілярыямі белымі тонкімі нематодамі даўжынёй да 7 см, якія пераносяцца двукрылымі крывасмокамі (Каментарый Э. Салапёк).

92 Кшчыца фурункул.

93 «Воўк» — фурункулёз (Каментарый Э. Салапёк).

94 Струпы утвараюцца пры дэрматытах (Каментарый Э. Сапапёк).

95 Мальва лясная лац. Malva silvestris L., мальва палявая лац. Malva excisa Reichb (сучасная назва мальва выразаная).

96 Полей (польск. polej, лац. Pulliwn ці Mentha pulegium L.) разнавіднасць мяты.

97 Маюцца на ўвазе язвы (Каментарый Э. Салапёк).

98 Litargirium aeris літаргірый, бронзавая ці медная акаліна.

99 Жывое срэбра ртуць.

100 Драхма старажытная аптэкарская мера вагі = 3,732 г.

101 Дубніца сок з мяккіх дубянак (аброслых гнёзд насякомых на дубе пад лісцем).

102 Ацёкі ног выклікаюцца расцяжэннямі і разрывамі мышц, артрытамі, налівамі пры парушэннях працы нырак, «вільготнасцю сухажыльных похваў і суставаў» і іншымі прычынамі (Каментарый Э.Салапёк).

103 Сярністы алеек раствор SO3 у сернай кіслаце H2SO4 (H2S2O7), мае эфект абязводжвання.

104 Althea алтэй лекавы (лац. Althea officinalis L.), мальва лясная паводле сучаснай сістэматыкі Malva silvestris L.

105 Мальва агародная лац. Alcea rosea L. (сучасная назва шток-ружа ружовая).

106 Цэрусь (польск. cerus) — вуглякіслая соль свінца.

107 Распад пяткі гніенне капытнай стрэлкі (Каментарый Э. Салапёк).

108 Усыханне і зацвярдзенне капыта звужэнне капыта і акасцяненне пятачных храсткоў (Каментарый Э. Салапёк).

109 Пядзя старажытная мера даўжыні як адлегласць паміж канцамі расцягнутых вялікага і ўказальнага пальцаў.

110 Макуха — макавы жмых.

111 Адставанне капыта... спадзенне рагавога башмака (Каментарый Э. Салапёк).

112 Mastiches (лац.) масціка, духмяная смала хваёвага дрэва.

113 Гальбан (польск. galban) духмяная камедзь з ферулы шматгадовай расліны сям. парасонавых (лац. Ferula galbanifera L.).

114 Плечавая косць маецца на ўвазе плеча-лапаткавы сустаў (Каментарый Э. Салапёк).

115 Засечка рана венчыка. Узнікае, калі конь у бегу ці ў скачках ударае задняй нагой па пярэдняй (Каментарый Э. Салапёк).

116 Мальва лопухавая лац. Malva crispa L. (сучасная назва мальва кучаравая).

117 Спіканард нард усходні (індыйскі) (лац. Spica Nardi Lj. Шматгадовая травяністая расліна сям. валяр’янавых. 3 яго карнявішча робяць духмяны алей, які ўжываецца ў парфумерыі, медыцыне, кулінарыі, вінаробстве.

1,8 Ireos (італ.) касач.

119 Трагант зборная назва для вязкага соку (тыпу гумы) алоэ ці кураваяў падроду трагакант.

120 У аўтара, верагодна, памылка: «trzy cz^sci funta».

121 Bdellium (лац.) камедзістая смала сенегальскага дрэва (Balsamodendron Africanum Arnotta). Смак яе горкі і нагадвае міру.

122 Storacis (лац.) смала духмянага індыйскага дрэва стыракса звычайнага (Styrax off. L.) ці стыракса бензойнага (Styrax bensoin Dry and). Выкарыстоўвалася ў медыцыне, напрыклад, для павязкі на раны ў перыяд нагнаення.

123 Cucumer asinium (правільна: cucumis лац.) асліны агурок, гл. зноску 29.

124 Апертура (лац. apertus адкрыты) адкрытая рана.

125 Plastrum oxycroceum (лац.) пластыр з тонкім слоем шафрана (Каментарый Ю. Седзінінай).

126 Гальштын (польск. galsztyn) цынкавы купарвас, сернакіслы цынк семіводны.

 

Czwarte.

 

Koni Muchy dby nie kafdty.

Wdnti Ueda ban widtido/vtluci й wyäsni 3 піф foEz tym ротйсзау toniä/'äОШйЬ nan nie pdbnkz Cardanus pifk.

Kon ieby nie iadt.

fLoiem ndmä^aw^зеЬу tontowi«biteтімаiesc nie тозе. iEemu 3^ bietfß ргзету«ру mu gebe octcm «eptym 3 fola: orefd tej iesc Eon mebe* bjuzEtury w гзе^сіе з Itory тіісзеу vcsyntottymkjAldbo ргзепя'йпу by t.

Wd robdetivo w fddnie abo wrdnie.

 

Skkrbegvfußywßy wäenfazvtfucs nd pio* «5flTypuj>/ jdrejem»^ pdbn». ®tfnßpanem sdfypmac ribo rvapnem m'egd^nymz tos тогзу y tbypebsa. •

^drobakiw ojßdcb kpnsbich.

Sdbjy pfdz й wyiew^y sgbio 3 niego »ftrob bobije mufo /tt tose vwiai nd ^nudu Eo niwi peb fy ia b o bni EilEuzd rvypdbna.

Zam knieimtych ksi^g czwart^ch. Rozdziaf 44.

пісзІісіОПА Uc}bä eburob y pijypabEot» зпйуЬш'е pendtym 9mijerrty in swiecie / Etorym y lubsie y bybktd fa pobkgk/1 й E tt j k; Earfh» y fpofbbow säbiegdma onym coAjien wucey pe pijymnaja, p:jeto tetnmb^u (Ьілш'йр / nie ninktoÄ» ргйсу ftvey täafney/ ЗдтуЕййс 0 ргзурдЬЕй^ y ctwrob&b Epnfffcb / te tiiaite/ w Et»< rey яеГйр« іф/сі тутн jbdukin co рАуро^гзеЬЫ«убуЛ Pfajeni« porjat^ Ekis fjomkntfo/ ofkkeE inßyhi w tym bkgkyfkniz vmidetnie^my ^гбЫйЬсзетяпяйредозксаіп; ipnkikpdfu wajnkyfkj'a&fl*

b'.,. «ур»)ЮФІі^іотШвЧ^тй^ЗУ«ЬіЕ»п>(»Яй»і

Curn 'GratÄ &

W Drukdrni Andrjeid Piotrkowcjyl{at 'Ka by Pdnsktego 1 6 o

Ц’ 1

Заканчэнне Кнігі чацвёртай

Узор старонкі кнігі «Гіпіка» першага выдання

Табліца назваў раслін, згаданых у «Гіпіцы»

руская

тысячелпстнйк обыкновенный

I каштан конскйй

шток-роза розовая

лук репчатый I

лук порей

I чеснок

ольха

алоэ

алтей лекарств.

мпндаль

Гукроп пахучйй

анйс обыкновенный

сельдерей

дягйль аптечный

лопух, репейнйк

кпрказон ломоносовйдный (кокорнпк)

хрен обыкновенный

божье древо (полынь лечебная, высокая)

полынь горькая

полынь цйтварная

полынь сантонннная

полынь обыкновенная, чернобыльннк

астрагал

овес посевной

свекла обыкновенная

береза

бурачннк лекарственный (огуречная трава)

капуста огородная

pena

вереск обыкновенный

КОЛОКОЛЬЧЙК

конопля посевная

беларуская

крываўнік звычайны

каштан конскі

шток-ружа ружовая

цыбуля рэпчатая

цыбуля парэй

часнок I

альха, вольха

I алоэ, альвас

алтэя лекавая

міндаль

кроп пахучы

аніс звычайны

сельдэрэй

дзягіль аптэчны

лопух, дзядоўнік

кірказон ламаносападобны

хрэн звычайны

божае дрэўка (палын лячэбны, высокі)

палын горкі

палын цытварны

палын сантанінны

палын звычайны, чарнобыль

куравай

авёс пасяўны

буракі звычайныя

бяроза

агурочнік лекавы

капуста агародная

рэпа I

верас звычайны

званочак

каноплі пасяўныя

польская

krwawnik

kasztan

slaz ogrodowy

cybula (cebula)

czosnek polny (lug, por)

czosnek

olcha

aloe I

prawoslaz lekarski

migdalowiec

kopr

hanuszek polny

opich

dzi^giel

rzepik

^вшо^о^

chrzan

boze drzewko

piolun

cytwar

piolun glistny

bylica (bei іса)

dragant

owies

burak

brzoza

borak pospolity

kapusta glowiasta

rzepa

wrzos

dzwonek

konopie

лацінская

Achillea millefolium L.

Aesculus hippocastanum L.

Alcea rosea L. I

Allium cepa L. I

Allium porrum L.

Allium sativum L.

Ainus sp.

Aloe arborescens Mill.

Althaea officinalis L.

Amygdalus L.

Anethum graveolens L.

Anisum vulgare Gaertn.

Api urn graveolens L,

Archangelica officinalis Hoffm.

Arctium sp.

Aristolochia clematitis L.

Armoracia rusticana Gaertn.

Artemisia abrotanum L.

Artemisia absinthium L.

Artemisia cina Berg ex Poljak

Artemisia santonica L. (santonicum K. Д.)

Artemisia vulgaris L.

Astragalus glycyphyllos L.

Avena sativa L.

Beta vulgaris L.

Betula sp.

Borago officinalis L.

Brassica oleracea L. I

Brassica rapa L.

Calluna vulgaris (L.) Hill.

Campanula sp.

Cannabis sativa L.

Працяг табліцы

каперс

перец I

тмйн обыкновенный

сенна остролпстная афрнканская |

цнкута (вех ядовнтый) |

корнчное дерево (корнца)

колоквйнт

HOWHIf

корнандр

леіцйна

боярышнйк

шафран

05 d s 43

8 Ю

03 2

£

тыква I

I

гвозднка

хвовц |

молочай

гречнха посевная

фнга, йнжнр, смоковнйцаI

фенхель обыкновенный (укроп нтальянскнй, аптечный)

лнственннчная губа (агарнк белый, древесный грнб)

ясень обыкновенный

горечавка обыкновенная I

хлопчатннк I

плюіц обыкновенный I

боршевйк обыкновенный

ячмень обыкновенный I

хмель обыкновенныйI

йссоп лекарственный I

девясйл I

касатнк желтый (анровндный)

& о с 03

перац

кмен звычайны

сенна востралістная афрыканская

03

&

3 я

карычнае дрэва (карыца)

калаквінт

ЛІМОН

каляндра

КЕНЙВЫЧ0Е ВНІЧВШКІГ

ГЛОГ

шафран

'S

S ■ CQ

co i CS

гарбуз

I

гваздзік

ХВ0ШЧ

малачай

грэчка пасяўная

фіга, інжыр, смакоўніца

фенхель звычайны (кроп італьянскі, аптэчны)

лістоўнічая губа (агарык белы, драўняны грыб)

ясень звычайны

гарычка звычайная

бавоўна

плюшч (блюшч) звычайны

баршчэўнік звычайны

ячмень звычайны

хмель звычайны

icon лекавы

дзівасіл

касач жоўты (гуркі свіныя)

kapar

pieprz

kmin

senes, strqczyniec

szalej

с о Е

03 a

kolokwint

o3

i

koryander J

leszczyna

00 p 'ob

szafran

-S

£

N P X3

cs

-C

dynia (harbuz K. Д.)

dialtej (?)

gwozdzik

konski ogonek

euforbia I

gryka, hreczka

 

krop wloski

agaryk (modrzejowa g^bka)

jesion

goryczka

bawelna

bluszcz

barszcz

j^czmieri

chmiel

hyzop

oman

ogorek lesny К. Д.

Capparis sp.

Capsicum sp.

Carum carvi L.

Cassia senna L. (Cassia acutifolia L.)

Cicuta virosa L.

Cinnamonum cassia Blume

Citrullus colocynthis (L.) Schrad. (даўней Cucumis colocynthis L.)

Citrus limon Burrn, fill.

Coriandrum sativum L.

I Corylus avellana L.

I Crataegus sp.

I Crocus sp.

-C CJ □ 0

03 S

'S я £ g LE

Q 3

O

Cucurbita sp.

I Dialthaea (?)

Dianthus sp.

I Equisetum sp.

Euphorbia sp.

Fagopyrum sagittatum Gilib.

Ficus carica L.

Foeniculum vulgare Mill.

Fomes officinalis (Fr. I.) Neum., s. Agaricus albus (s. Boletus Laricis? s. Fungus Laricis?)

Fraxinus excelsior L.

Gentiana sp. (gencyanna K. Д.)

Gossypium sp.

I Hedera helix L.

Heracleum sphondilium L.

Hordeum vulgare L.

Humulus lupulus L.

Hyssopus officinalis L.

I Inula sp.

Iris pseudacorus L. (Cucumer asinium K. Д.)

Працяг табліцы

нряс (касатнк)

орех грецкпй

I можжевельнпк обыкновенный

можжевельнпк казачнй

латук-салат, салат посевной

лнственнйца европейская

I лавр благородный

лаванда

чечевпца

любпсток лекарственный

ЛЙЛЙЯ

лен

3 CQ o § CJ

X 05 Q. O

03 3

просвпрнйк курчавый

просвпрнйк вырезанный

просвпрнйк лесной

шанта, шандра

ромашка аптечная

доннйк лекарственный

мята блошйная

мята

пролеснйк

ммрра душнстая

белоус вытянутый

kotobhhk кошачнй (мята лнмонная, кошачья мята)

базйлйк

омежнйк

олйва, маслпна

кчслйца обыкновенная (заячья капуста)

пйон лекарственный

просо посевное

мак-самосейка

оппумный мак

постенннца

касач

арэх валоскі

ядловецзвычайны

ядловец казацкі

латук-салата, салата пасяўная

лістоўніца еўрапейская

лаўр высакародны

лаванда

сачавіца

любіста лекавая

лілея

I лён

маяран садовы

мальва кучаравая

мальва выразаная

мальва (ружа) лясная

шандра

рамонак аптэчны

баркун лекавы

мята блашыная

мята

пралеснік

міра духмяная

сівец

кацямятка, каціная мята

базілік

амежнік

аліва, масліна

кісліца звычайная (заечая капуста)

півоня лекавая

проса пасяўное

мак-самасеў

лтм ічннКшо

пасценніца

kosaciec

orzech wloski

jalowiec

artysz, sawina I

salata

modrzew

laur bobek

lewanda I

soczewica

lubszczyk

lilia (olejek leliowy K. Д.)

len

maj eranek

slaz lopionowy

slaz polny

slaz lesny

szanta

ramonek

kommun і a

polej

mi^ta (mi^tka)

szczyr trwaly

mirrha

blizniczka

kocimi^tka wlasciwa

bazylek

kropidlo

oliwka

szczawik zaj^czy

piwonia

proso

mak

opium

sklenicznik

Iris sp.

Juglans regia L. I

Juniperus communis L.

Juniperus sabina L.

Lactuca sativa L.

Larix decidua Mill.

Laurus nobilis L.

Lavandula angustifolia Mill.

Lens culinaris Medic.

Levisticum officinalis Koch.

Lilium sp.

Linum usitatissimum L. i

Majorana hortensis Moench.

Malva crispa L.

Malva excisa Rchb.

Malva silvestris L.

Marrubium vulgare L.

Matricaria recutita L.

Melilotus officinalis (L.) Pall.

Mentha pulegium L.

Mentha sp.

Mercurialis perennis L.

Myrrhis odorata (L.) Scop.

Nardus stricta L.

Nepeta cataria L.

Ocimum basilicum L.

Oenanthe aquatica (L.) Poir.

(Oenanthes primum K. Д.)

Olea europea L.

Oxalis acetosella L.

Paeonia officinalis L.

Panicum miliaceum L.

Papaver rhoeas L.

Papaver somniferum L.

Parietaria officinalis L.

Працяг табліцы

белокопытннк гнбрндный, подбел

петрушка садовая

горнчннк олсннйI

тростннк обыкновенный

бедренец камнеломковый

перец длйнный

горох посевной

подорожннк

горец птйчйй

тополь

X s Q o

портулак

лапчатка, калган

черноголовка

медунйца

дуб черешчатый

редька огородная

роза

розмарйн лекарственный

шавель обыкновенный I

рута пахучая I

нва I

шалфей аптечный I

подлесннк I

скабноза

камыш

рожь посевная

молодйло, заячья капуста

03 X s y Q. O

нард восточный

стпракс

маташнік лекавы, цар-трава, царзелле

пятрушка садовая

I гарычнік алені

трыснёг звычайны

бядрынец каменяломкавы

ijAott nudau

rapox пасяўны

падарожнік, трыпутнік

драсён птушыны

таполя

CO x *5 03

партулак

S3 S

o Q. Ю

4

чорнагалоў, чорнагаловік

медуніца, шчамяліца

дуб цвёрды

рэдзька агародная

BM<Ad

размарын лекавы

шчаўе звычайнае

рута пахучая

вярба

шалфей аптэчны

падлеснік

скабіёза

o a 05 T

жыта пасяўное

зайцава капуста, скочкі

03

3 T CL £

S

§ X o

X

стыракс

lepi?znik rozowy

pietruszka

jeleni korzen

trzcina

biedrzeniec

pieprzdhigi

groch

podroznik

rdest

topola

osika

portulaka (даўней tiustosz ogrodowy)

kurze ziele

polacy glowienki

miodunka

d?b I

rzodkiew

roza

rozmaryn

szczaw

ruta

wierzba

szahvia

ziele zanklowe

driakiew

sitowie

zyto

roschodnik

03 o

N O

O Öß

spikanard

styraks

Petasites hybrydus (L.) Gaertn. (Tussilago major K. Д.)

Petroselinum crispum (Mill.) A. W.

Hill.

Peucedanum cervaria (L.) Lapeyr.

Phragmites communis Trin.

Pimpinella Saxifraga L.

, Piper longum L.

I Pisum sativum L.

Plantago major L.

I Polygonum aviculare L. s.l.

Populus sp.

I Populus tremula L.

Portulaca oleracea L.

Potentilla erecta (L.) Raeusch.

Prunella vulgaris L. sp. (brunella K. Д.)

Pulmonaria obscura Dumort.

Quercus robur L.

Raphanus sativus L. I

Rosa L. sp.

Rosmarinus officinalis L.

Rumex acetosa L.

Ruta divaricata Ten.

Salix sp.

Salvia officinalis L.

Sanicula europaea L.

Scabiosa ochroleuca L.

I Scirpus sp.

Secale cereale L.

Sedum telephium L. s.l.

Sinapis alba L.

Spica nardi L.

Styrax officinalis

Працяг табліцы

окопннк лекарственный

пажнтнмк греческнй (сенной, шамбала)

пшенпца

крапчва двудомная

крапнва жгучая

чемерчца белая

чемерчца черная

медвежье ушко

боб КОНСКЙЙ

фчалка

внноград культурный

ймбчрь лекарственный

жывакост лекавы

пажытнік грэчаскі (сянны, шамбала)

пшаніца

крапіва двудомная

крапіва пякучая

чамярыца белая

чамярыца чорная

мядзвежае вушка

боб конскі

фіялка

вінаград культурны

імбір лекавы

zywokost (psi jQzyk)

koziorozec

pszenica

pokrzywa

zagawki, zagawicy

ciemi^rzyca biala

ciemi^rzyca czama

dziewanna wielka

byb

PR I

macica winna

imbier

Symphytum officinale L.

Trigonella coerulea (L.) Ser. (Foenum graecum K. Д.)

Triticum sp.

Urtica dioica L.

I Urtica urens L.

Veratrum album L.

Veratrum nigrum L.

Verbascum thapsus L.

Vicia faba L.

Viola sp.

Vitis vinifera L.

Zingiber officinalis Roscoe

Табліца назваў некаторых арганічных і неарганічных рэчываў, згаданых у «Гіпіцы»

руская

смола хвойных деревьев

уксус I

s"

*

квасцы жженые

крахмал

печпна, печная глпна

аурнпнгмент, мышьяковая обманка

ассафетлда, асафетнда

камеднстая смола сенегальского дерева (Balsamodendron Africanum Arnotta)

армянская глпна

масло майское I

пзвесть негашеная

бобровая струя

углекнслая соль свйнца

мел сухой (белый)

hQ X Q S3 m

<D

X X O s

серая амбра (?) I

-

ex

X

ароматнческая камедь ферулы (Ferula galbanifera L.)

драгоценный камень

ЧІАіа

гематнт (красный железняк, кровавнк)

I лйтаргйрпй (бронзовая, медная окалйна) I

мастака (душйстая смола сосны)

мйтрйдат

терйак (антндот) |

іцелок

беларуская

А€СШ ХІЧНЙОЯХ ßlTBWO ‘ВЙІЯНЖ

воцат

лой, тлушч

галын палены

крухмал

пячына

род мыш’яковістай руды, аурыпігмент (арсенік?)

асафэтыда

камедзістая смала сенегальскага дрэва (Balsamodendron Africanum Arnotta), бдэлій

армянская гліна

масла майскае

вапна нягашаная

бабровы струмень

вуглякіслая соль свінца

крэйда сухая (белая)

x 3 | 3 X

0) S

шэрая амбра (?)

бурштын

араматычная камедзь ферулы (Ferula galbanifera L.)

каштоўны камень

ртуць

гематыт (чырвоны жалязняк, крываўнік)

літаргірый (бронзавая, медная акаліна)

масціка (духмяная смала сасны)

Й п 3 р. 's

тэрыяк (антыдот)

шчолак, луг

польская

zywica

ocet

fof I

halun

grochmal

03 a

Q.

arszenik, aurypigment

asafetida (?)

bdellium

Iziemia Ormianska, ziemia Arabska I

maslo maj owe

wapno niegaszone

bobrowy stryj

cerus

kreta sucha (biala)

Aleksandryjski bl^kitny halun (aleksandryjska saletra)

ambra

I Gfl U.

3

galban

I

zywe srebro (trtecza)

czerwony kamien, hematyt

I

masticha

mitrydat

 

tug I

лацінская

I Resina

I Acetum

Adeps

Alumen ustum AIK. (SO4)2

Amylum

I Lutum

Arsenicum, arrhenicum

Asafoetida (*Asafbedita — K. Д.)

Bdellium

Bolus Armenia

Butyrum maiale

I Calx viva

Castoreum

Cerussa alba

Creta alba

Cuprum aluminatum (Lapis divinus)

Dia ambra

Electrum, su(c)cinum

Galbanum, succus ferulae syriacae

Gemma

Hydrargyrum

Lapis haematites, Fe2O3

Litargirum aeris

Masti(c)he

Mithridatum

I Theriaca

Lixivium (lixivia) nitrum

Працяг табліцы

раствор S03 в серной кнслоте H,SO4= h2s2o7

нефть (горное масло)

I фйлософскпй камень i

деготь

caxap леденцовый

соль очковатая

селнтра

«кровь дракона» сок драконова дерева нз сем. драценовых

мыло барское

купоросный cпйрт

cepa

терпентйн обыкновенный

ладан аравййскйй

ЧЙСТЫЙ BOCK

ярь-медянка

цйнковый купорос

сернокйслый цйнк семпводный

алеек сярністы

нафта (горны алей)

філасофскі камень

дзегаць

цукар ледзяшовы

соль ачкаватая

салетра

«цмокава кроў» сок драконавага дрэва з сям. драцэнавых

мыла барскае

купарвасны спірт

cepa, серка

тэрпенцін звычайны

ладан аравійскі

яры BOCK

яр-мядзянка

Г цынкавы купарвас

сернакіслы цынк сяміводны

olejek siarczysty

olejek z cegfy, olejek kamienny, ropa naftowa

kamien filozofow

dziegiec

cukier lodowaty

sol oczkowata

saletra

cmokawa krew

mydto barskie

snjXjids

siarka

terpentyn

оірігрвх

jarz^cy wosk

gryszpan (grynszpan)

galsztyn ~j

witriol cynku

Oleum sulphuricum

Petroleum (naphtha)

[Lapis] Philosophorum

I Pix liquida

Saccharum [duratum]

Sal [gemmeum] J

Nitrum, Sal-nitrum KNO3

Sanguis draconis (Dracanea draco L.)

Sapo [Barensis]

Spiritus vitrioli

Sulphur

Terebinthina communis

Turia (Tus?) praeparata

Virginea cera

Viride aeris? альбо Cuprum aceticum?

Zinci vitriol

Zincum sulfuricum ZnSO4x7H2O

АКРАМЯ «ГІПІКІ»...

I. Дакументы з Бібліятэкі Асаліньскіх

к неверагодна шмат, аказваецца, змясціў у сабе лёс аднаго з нашых патрыцыяў! I гэты лёс зрабіў даследчыку сюрпрызы, пра якія мы тут і распавядзём.

Са знакамітымі асобамі, а такой асобай, безумоўна, быў у свой час Крыштаф Монвід Дарагастайскі, пагалоска немінуча звязвае кур’ёзныя выпадкі. Пра здарэнне, у якім наш маршалак праявіў як гасціннасць, так і па-

хвальную цвярозасць, згадаў ксёндз Францішак Сярчыньскі, першы дырэктар Бібліятэкі імя Асаліньскіх у Вроцлаве, у сваёй кнізе «Obraz wieku panowania Zygmunta III, kröla polskiego i szwedzkiego, zawieraiqcy opis osöb...» «Вобраз веку панавання Жыгімонта III, караля польскага і шведскага, які змяшчае вопіс асоб...» (частка I, Львоў, 1828 г.)».

Пасол-выпівоха

Годныя стаць вядомымі і дробныя здарэнні, паколькі належаць да ўзору звычаяў веку. Такім з’яўляецца і гэтае, што прыводзіць Старавольскі ў кнізе «Contra obtrectatores Pol.». Прыбыў у дом Крыштафа Дарагастайскага, маршалка ВКЛ, пасол ад электара брандэнбургскага і князя прускага, пан паважны і з немалым дваром. У абед маршалак, паводле мясцовага звычаю, выпіўшы віна з цудоўна вырабленага смарагдавага келіха за здароўе кн. электара, падаў паслу ў руку іншы, залаты вялікі келіх, поўны віна. 3 найвялікшай ахвотай і заявай, што няма нічога, чаго б у гонар пана свайго ўчыніць не быў гатовы, пасол той келіх залпам спаражніў. Зразумеў Дарагастайскі, з кім меў справу, і намякнуў жонцы, каб за здароўе электаровай і яе дзяцей выпіла з паслом. Быў пададзены келіх крышталёвы, які ўзяла маршалкова, але паслу налілі поўны бурштынавы келіх, куды прасцейшы за першы. I гэты ён ахвотна, і нямала іншых меншых на адным дыханні асушыў. Маршалак, хворы на падагру, не мог трымацца з ім нароўні, але пакінуў двух сваіх прыдворных, а тыя, п’ючы з паслом цэлы дзень, бо ён, трохі працверазеўшы, нанава піць распачынаў, ледзьве здолелі пераўзысці п’яніцу.

Таксама Ф. Сярчыньскі пісаў, быццам заснавальнік Бібліятэкі Юзеф Асаліньскі меў у сваім кнігазборы рукапіс Дарагастайскага, які змяшчае важнейшыя падзеі, датычныя як аўтара, так і Рэчы Паспалітай. Тое ж пацвярджала «Encyklopedyja powszechna Orgelbranda» «Універсальная энцыклапедыя Оргельбранда» (том VII). Няўжо акрамя «Гіпікі» захаваліся і іншыя творы вялікага маршалка?

У 2002 г. тагачасны дырэктар Інстытута Польскага ў Мінску пан Цэзарый Карпіньскі паведаміў нам адрас Нацыянальнай Бібліятэкі імя Асаліньскіх. На наш запыт загадчык аддзела рукапісаў, магістр Ванда Соннак адказала, што сапраўды ў Асалінеуме захоўваецца зборны рукапіс № 185, у якім змяшчаюцца сачыненні і дакументы К. Дарагастайскага, перапісаныя рознымі асобамі ў пачатку XVII ст.

Неўзабаве мы ўжо ўчытваліся ў старонкі, многія з якіх былі ў арыгінале пашкоджаны: якая цвіллю, якая вільгаццю.

Найперш гэта юнацкія спробы пяра Крыштафа, часткова на польскай мове, часткова на лаціне і нават на старажытнагрэчаскай мове. Гісторыя іх стварэння наступная.

Карцэр за... Арыстоцеля

Вучнем гімназіі ў Страсбургу Дарагастайскі сачыніў некалькі эпіграм у абарону свайго настаўніка і апекуна ў замежжы, урача Яна Гаслера. Стараючыся атрымаць званне магістра філасофіі, Гаслер удаўся ў публічны дыспут з рэктарам Страсбургскай Акадэміі, палкім прапаведнікам. Дыскусія вакол пытання, ці даследаваў Арыстоцель таямніцу св. Тройцы (так сцвяр-джаў Гаслер), перарадзілася ў пазанавуковую спрэчку. Адным з аргументаў ягоных апанентаў было накладанне кары дзесяць дзён карцэра. Гаслер збег у Фрайбург, а Крыштаф, помсцячы за настаўніка, прыбіваў эпіграмы супраць ягоных непрыяцеляў да дзвярэй Страсбургскай Акадэміі. Пасля атрымання звання доктара медыцыны ў Фрайбургу Дарагастайскі выдаў друкаваны зборнік вершаў, прысвечаных барону Дзісбаху вядомаму мецэнату, які дапамагаў і Яну Гаслеру. Аб аўтарстве Дарагастайскага сведчыць ягоны подпіс пад манускрыптамі, азагалоўленымі «Сагтіпа...». Рукапіс у вельмі дрэнным стане захаваўся толькі фрагментарна.

Крыштаф Монвід Дарагастайскі. Выбраныя вершы

Тэтрастыхон Пталемея

(Чатырохрадковы верш, аўтарства якога прыпісваюць Пталемею, напісаны на грэчаскай мове. К. М. Дарагастайскі пераклаў яго на лаціну. Даследчыца творчасці Дарагастайскага з Торуня Эдыта Урбаньска лічыла гэты пераклад страчаным).

015' oil 0v«t6<; Ёусо каі (epcpdpEpoq?) аЛА' öxav cujtqcov MaoTEveo nuKLvcbq crpcpibpopouq гХікас,

Ovket Ёліфабсо ло5Ё yair|c;: аЛЛа яар' canw Zqvi ЬютргфЁос; пірлЛаряі äpßpocjiqq.

Versio mea (K. M. Д.)

Novi ego mancipium laethi me, sed tarnen astris Intentus variis: varie signis variorum.

Non huic iam terrae insisto pedibus, sed et ipso A Jove divina Ambrosia cum Nectare pascor.

Пераклад з грэчаскай мовы

Знаю, жыццё маё дзень усяго, ды калі назіраю, Гледзячы у вышыню, шлях пераменлівых зор Бы й не кранаю зямлю нагамі, а ў Зеўса самога Ў небе амброзію ем, боскі смакую нектар.

3 лаціны

Ведаю добра, што я раб смерці, ды, гледзячы ў неба, Каб у начной цішыні зорныя знакі чытаць, Я пакідаю зямлю, я там, дзе Юпітэр з багамі, За алімпійскім сталом боскі смакую нектар.

Ad pigrum quendam Н. 1.

Vir piger Aonios dormitans scandere colles, Posse putas Pindum, num superare sedens?

Immensum includis pugno mare, sidera palmo Metias; duro vomere litus aras

Да лянівага Г. Я.

Млявы лянівец, ты ў сне надумаў караскацца ў горы, Толькі ці можна, скажы, седзячы Пінд пакарыць?

Гэта як мора трымаць між пальцаў, лавіць жменяй зоры; Бераг, дзе спрэс камяні, грубай сахою араць.

In eundem Haslerum

Si quicquam Samio vellem concedere vati Cui mens deserto corpore corpus habet:

In te iurarem magni iam vivere tandem Ingenium, mentem, dogmata Aristotelis.

Ha таго ж Гаслера

Зараз гатовы і я пагадзіцца з Самоскім прарокам, Што гаварыў, бы душа здольная целы мяняць, Бо, я клянуся, ў табе непараўнанаю думкай, Талентамі і душой сам Арыстотэль жыве.

Ad eundem praeceptorem suum

Si quis Aristoteles quem sensa profunda fatigent Errat in argutis caecus iners que libris:

Is, velut in dubiis Phaebum te providus ante Consulat, et quae sit, mens tua rite notet:

Non is Simplicios, non audiet ille Boethos: Audiet ast ipsum dicere Aristotelem.

Да таго ж майго настаўніка

Бы Арыстотэль які, хтось шукае глыбокія сэнсы, Ды заблукаў, як сляпы, між мудрагелістых кніг. Хай ён спачатку ва ўсім сумнеўным цябе запытае Ты, нібы Феб-Апалон, мудра параду дасі. Хай ён не слухае больш Арыстотэлевых эпігонаў, Лепей паслухаць, што сам кажа настаўнік яму.

Jupiter imperio cantuque sonorus Apollo es. Mercurius verbis, Orpheus ipse Lyra.

In bellis Mavors, in cessu Regia Juno.

Divitiis Plutus, carmine Pierides.

Pan calamis, arcu pictisque Diana sagittis.

Vesta pudicitia, Pallas et ingenio.

0 nimium foelix superos qui dotibus aequas, Dignaque tot Divum munera solus habes.

Спевамі ты Апалон, магутнаю ўладай Юпітэр. Слушнай парадай Гермес, ліраю боскі Арфей. Воінскай доблесьцю Марс, а гожай хадою Юнона. Вечным багацьцем Плутон. Музаў у вершах зацьміў. Гучнай жалейкаю Пан, а на паляваньні Дыяна. Сціпласьць, бы ў Весты, твая. Розум Афіны самой. Колькі шчаслівых дароў, абраннік нябёсаў, ты маеш! У талентах роўны багам ты між сьмертных адзін.

De Aqua

Lucida per varies dum cursitat unda lapillos. Leniter effracto murmure dulce sonat. Excitat in silvis crepitantes aura susurros Atque canunt tremulo gutture carmen aves. Hie Musas inter residet formosus Apollo Tangit et amatae fila sonora lyra.

Праваду

Як па каменні цурчыць празрысты ручай хуткаплынны, Хоць і салодка пяе, мармур грызе пакрысе.

I, абудзіўшы наўкол шапатанне лістоты ў гушчэчы, Чуецца гук трапяткі, птаха самотнага спеў.

Велічны Феб-Апалон тут грае для ўважлівых Музаў, Гучных крануўшыся струн ліры ўлюбёнай сваёй.

De pluvia et grandine

Cur veniunt rapida resonantes grandine nimbi? Irrigat et sylvas, cur gravis imber aqua?

Fallor? barbantes frenabit lympha furores Quos ferus ardenti concitat ore canis.

Ergo papineas autumnus porriget uvas Et viridans hortus aurea poma dabit.

Villicus hinc poterit dulces iam carpere somnos Dum cantat tremulo gutture care avis.

Прадождж i град

Дзеля чаго хуткі град нясуць навальнічныя хмары I абрынаюць на лес ліўні патокі вады?

Каб супынілі дажджы гарачага ліпеня спёку, Што дасылае зямлі з неба раз’ятраны Пёс. Восень у дар прынясе пасля вінаградныя гронкі, Выспеліць сад ураджай дасць залатыя плады. Адпачывай, аканом, ад сваіх гаспадарчых турботаў, Покуль чуваць трапяткі птаха самотнага спеў.

In convivia, et caenas

Si Lacedaemonii statuissent vivere laute Trifariam oretis: ordine quisque suo, Prima virtutis strenuis quaerebat honorem Dicebatque senex: fortis eram iuvenis.

Imberbes contra iuvenes, quanta simul et nos Virtute, experto credere cuique licet

Nos aiunt pueri utrosvis superabimus olim His nee caena, obscena: his neque muta fuit Heu quam dissimiles, caenas nunc poscimus illis Quos turpis saltus, alea, vina iuvant.

Caetera quis nescit? Quas nugas, quotque silebo Foeda recordantem commemorare pudet.

Ha банкеты i вячэры

Калі спартанцы жыццё палепшыць сваё вырашаюць, Трэба тры ўзросты спытаць: кожны сваёю чаргой. Першы калісьці шукаў сабе гонару могуць старыя Шчыра сказаць: «Юнаком быў я адважным заўжды!» А маладзён у адказ безбароды: «Хто нашай адвагі Вырашыў пакаштаваць, добра прыходзь і каштуй!» Кажуць падлеткі: «А мы пераўзыйдзем і гэтых, і гэтых!» Вось жа, вячэра ва ўсіх годнай, прыстойнай была. Як непадобна да тых вячэраў, што маем мы сёння, Скокамі цешачы юр, мясам, касцямі* й віном.

Кожны з вас бачыў і чуў агідныя гэты забавы. Лепей пра іх памаўчу. Сорамна й згадваць пра іх.

Epitaphius Parentis mei.

Pie ac sancte defuncti Nicolai Monwidi Dorohostaiski Palatini Polocencis Capitanei Volcowicensis, Szereszoviensis, Willonensis, Gondinensis, Lepelensis, ex Antiqua Familia Gediminia oriundi.

Viri Divine Religionis Propagatoris Pat.

Riae sinceri amatoris aetema memoria

Digni senatoris

Corpus

Hac continetur uma qui Anno Christi Salvatoris nostri. M.D.XI.V1I.

Aetatis suae LXXII. Propriis in aedibus. Oschmenae mensis Januarii XXVIII. Die. Quietissime humanae cursum vitae consumavit. Corporis hie calun vivat dum sancta Pereni, Mens vita vivet corpus et istud adhus Vivet Perpetuo mortali labe carente.

Vita cum iusti Premia Digna tenent.

Эпітафія майму бацьку

Пану Мікалаю Монвіду Дарагастайскаму

Пабожна і свята памерламу Мікалаю Монвіду Дарагастайскаму, Полацкаму Ваяводу, Старасту Ваўкавыскаму, Шарашоўскаму, Велёньскаму, Гандынскаму, Лепельскаму, які паходзіць са старажытнага Гедымінава роду.

* Маецца на ўвазе гульня ў косці

Чалавеку, які пашыраў Боскую Рэлігію і шчыра любіў Бацькаўшчыну. Вечная памяць годнаму сенатару.

Цела

Змяшчаецца ў гэтай труне таго, хто ў год Хрыста нашага Збаўцы 1597

Ва ўзросце сваім 72 гадоў ва ўласным маёнтку у Ашмянах у студзені месяцы, 28 дня у поўным спакоі завяршыў шлях людскога жыцця. Хай абалонка жыве, таксама як дух несмяротны, Хай будзе вечным жыццём цела ягонае жыць, He спарахнее ў труне, пакуль на зямлі ўзнагароду Годную годны за шлях можа зямны атрымаць.

Пазнейшыя рукапісы

Пяру Дарагастайскага ў гэтым зборы належыць таксама «Прагноз на пачатку хваробы караля Стэфана 7 снежня 1586 г.» у дрэнным стане, амаль нечытэльны.

У рукапісе захаваліся яшчэ запіс перамоў паноў сенатараў Рэчы Паспалітай і Дарагастайскага як прадстаўніка рыцарства з пасламі вялікага князя маскоўскага Фёдара Іванавіча наконт абрання яго каралём пасля смерці Стэфана Баторыя, ліст да Дарагастайскага Тэадора Скуміна Тышкевіча, падскарбія земскага і пісара ВКЛ, каралеўскія лісты аб прызначэнні Крыштафа Монвіда стольнікам і крайчым ВКЛ, ліст да караля Жыгімонта Вазы, датаваны 26 ліпеня 1598 г., прысягі стольніка і вялікага маршалка. 3 удзячнасцю згадаем яшчэ раз вядучага палеографа аддзела старажытных актаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Германа Брэгера: без ягонай дапамогі мы пэўна б не разабралі мудрагелістыя старадаўнія почыркі.

Спроба СНДу XVI ст.

Пасля смерці Стэфана Баторыя ў снежні 1586 г. шляхта Рэчы Паспалітай вагалася ў выбары паміж трыма галоўнымі прэтэндэнтамі на трон: аўстрыйскім эрцгерцагам Максіміліянам Габсбургам, піведскім каралевічам Жыгімонтам Вазам ды рускім царом (вялікім князем маскоўскім) Фёдарам Іванавічам. Апошняга прапанавалі паны-рада Вялікага княства Літоўскага, ягоную кандыдатуру падтрымліваў праваслаўны і часткова пратэстанцкі электарат. Прыхільнікі маскоўскага варыянта марылі аб братнім яднанні трох незалежных дзяржаў ВКЛ, Кароны і Масковіі, аб спыненні кровапралітных войн з усходняй суседкай і ператварэнні яе ў надзейную саюзніцу супраць іпведскай і турэцкай пагрозы, таксама і аб эканамічных выгодах. Яны разлічвалі, што менавіта Вялікае княства стане палітычным і кулыурным цэнтрам магутнага еўра-азіяцкага саюза.

Да тых першых «інтэгратараў» далучыўся разам з бацькам і Крыштаф Монвід Дарагастайскі. Перамовы з маскоўскімі пасламі адбыліся 9 жніўня 1587 г. ў мястэчку Акунёў пад Варшавай.

Будучы пасламі да паслоў маскоўскіх у Акунёў з паноў сенатараў кс. біскуп жамойцкі, пан ваявода полацкі і пан падскарбій ВКЛ, а з рыцарства ж я, Крыштаф Монвід Дарагастайскі і г. д. і пан Мікалай Зяновіч, аб прадметах ніжэйапісаных мы з імі дамаўляліся і такія на гэта адказы атрымалі.

1. Як гэтыя дзяржавы, Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае, маюць быць аб’яднанымі з Вялікім княствам Маскоўскім і пад якім правам і якімі вольнасцямі быць злучанымі?

Адказ. В. Кн. Маскоўскі так хоча гэтыя дзяржавы злучыць разам, як цела з душой, непадзельна ва ўсім, лігай вечнай сумеснай пастанавіўшы, такой, каб як нам у іх, так і ім у нас вольна аседласці браць, маёнткі купляць, жаніцца і па іх [жонках] пасагі [атрымліваць] у маёнтках, служыць, знаходзіцца дзе заўгодна і ў якой-кольвек дзяржаве, каму б дзе спадабалася, вольна было.

Нашы вольнасці права і прывілеі не толькі, прысягнуўшы, у цэласці захоўваць, але таксама і памазаць іх нам гатовы. Але што датычыць панстваў сваіх дзедзічных тыя ўсе пад юрысдыкцыяй і звыклым правам (iure hereditaria') мець хоча і іх паводле libitum suum regere et gubernareпад такім жа падпарадка-

1 За дзедзічным звычаем (Тут і далей пераклад з лацінскай мовы А. Жлуткі).

2 Сваёй волі кіраваць і валадарыць (лац.).

ваннем іх трымаць, як і раней было. Бо і сама Масква таго не жадае, каб усе ў адзіных вольнасцях нароўні з намі былі. Бо concessa maiori licentia et libertate senioribus proportione sua more nostrorum et minoribus eadem libertas concedenda esset3. Па якіх прычынах старога прытрымлівацца пажадана.

2. Якім бы чынам паслушэнства Папе аддаваць хацеў, калі б прыняў рэлігію Рымскага Касцёла, бо кожны кароль у нас на каранацыі павінен ёй прысягнуць?

Адказ. Папе Рымскаму Кн. В. М. абяцае ўсякае спрыянне прысягай такой, якой і ранейшыя польскія каралі прысягалі. Да гэтай authoritati eius in officiis Ecclesiasticis4 нічога не адмяняць, і наадварот, omnia beneficia spiritualia tarn maiora quam minora5, не нішчыць, але і памазаць іх, касцёлы будаваць і адорваць іх, і гэтыя ўсе ў дыгнітарствах6, у іх даўняй сіле і ўладзе захоўваць. Але што датычыць самой Ягонай асобы ад рэлігіі грэчаскага абраду адступіць не хоча, у той, у якой нарадзіўся і выхаваны бацькамі сваімі, пры ёй тады застацца хоча. Аднак жа, калі будзе ўжо на прастоле, угаворы ad colloquendum ас disputandum’ людзей мудрых і вучоных абедзвюх рэлігій параўнаўшы і прыслухаўшыся, зробіць выбар і пры той [рэлігіі] застанецца, дзе лепшыя кніжныя навукі і логіка будуць паказаны.

3. Якую абарону нам супраць непрыяцеляў [абяцае], калі б хто нам захацеў перашкодзіць абраць яго на трон?

Адказ. Канешне, усякімі спосабамі ратаваць, так, як бы мы толькі самі ад яго патрабавалі і пажадалі, усё сваім коштам і ўласным скарбам сваім. Бо скарбаў каронных і ВКЛ ні ў якой меры не пажадае кранаць ані траціць іх, і, канешне, [таго], што цяпер ёсць і потым яшчэ будзе назапашана, ні ў якім разе не адбіраць, але каб [скарбы гэтыя] былі сабраны і захаваны для патрэб Рэчы Паспалітай, якія надарацца.

Да таго ж, супраць туркаў пасылаць на дапамогу люд басурманскі: орды свае татарскія, астраханскія, казанскія ды іншыя супраць іх высылаць. Таксама пасылаць, дзе б патрэба ўзнікла, свае войскі казакаў данскіх, дняпроўскіх, і, нарэшце, падчас вялікіх небяспек увесь свой народ зрушваць і самому здароўе сваё для РП нашай не шкадаваць, не рухаючы народу нашага, асабліва вольнага. Са скарбу свайго столькі на кожны год для люду служылага грошай выдаваць, колькі ў папярэдніх артыкулах пазначана, і, нарэшце, столькі, колькі нам спатрэбіцца, а гэта супольна на радзе будзе абмеркавана і пастаноўлена, а ўрэшце, і ўсёй дзяржавай сваёй і скарбамі сваімі бараніць нас ад кожнага непрыяцеля, як уласны народ свой.

4. Што за прыбыткі і даходы нам з іх зямлёй дастануцца?

Адказ. Гэтыя прыбыткі вам дастануцца з усім купецтвам: вольныя дарогі адкрыты будуць, і, урэшце, вашым купцам мыта вольнае, якое на казну Гаспадарскую ад сваіх і іншых бяруць. Таксама і водны шлях, порты ўсе вольныя, усякія закупкі [будуць] вольныя зрабіць, вываз і прывоз. Бо і рэкамі, а потым морам, порты ёсць да Персіі, да Кызылбаша8, да Аравіі, да Індыі і да многіх <нрзб.> і гарадоў. Да таго ж сама зямля Маскоўская багата на соль, якой мы аж занадта маем. Залатыя руды ў гарах Астраханскіх, і на некалькіх месцах, знаходзяцца, серабро таксама ўжо вырабляюць, і калі б на гэта былі ўмелыя рамеснікі, можа быць шмат прыбыткаў ад золата і серабра. Перлы ў Маскве знаходзяцца, і дарагіх каменняў даволі. Таксама іншымі ўсімі рэчамі патрэбнымі, як самі ведаеце, багатая.

5. Што за тытул быў бы пісаны, калі б Каралём Польскім і В. Кн. Літоўскім быў абраны?

Адказ. Такім чынам: Вялікі Гаспадар Цар усяе Русі, Вялікі Князь Уладзімірскі і Маскоўскі, Кароль Польскі, Вялікі Князь Літоўскі, Рускі, Прускі, Мазавецкі, Інфлянцкі, Жамойцкі і г. д., а потым таксама пералік ягоных дзяржаў і ўладанняў.

6. Аб пражыванні, дзе і як бы жыць хацеў.

Адказ. Што датычыць пражывання, дык у гэтым мусіць дзейнічаць воля Гаспадарская, аднак жа паводле запрашэнняў усюды па чарзе пражываць будзе, у адпаведнасці з тым, дзе больш пільная патрэба ўзнікне.

3 Калі дадзеныя большы дазвол і вольнасць старэйшым паводле сваёй меры, дык, згодна з нашым звычаем, павінна быць дадзена гэткая ж вольнасць і іншым (лац.).

4 Улады ў касцельных справах (лац.).

5 Усе духоўныя наданні, як большыя, так і меншыя (лац.).

6 Дыгнітарства — высокая пасада.

7 Для размовы і абмеркавання (лац.).

8 Кызылбаш у Польшчы і ВКЛ у канцы XVI XVII стст. так называлі Персідскую дзяржаву Сефевідаў.

7. Як бы хутка мог прыбыць?

Адказ. Гэтага мы не можам ведаць ані абяцаць, але як мага хутчэй, быць можа, прыбудзе, аднак жа калі княгіня ягоная цяжарная, як аб гэтым вестка ад яе была, пэўна так хутка не ад’едзе.

Аднак гэтая дамова не пайшла далей паперы па многіх прычынах. He апошняй з іх аказалася недзеяздольнасць сына Івана IV Жахлівага ў кіраванні нават сваёй уласнай краінай. У тым жа 1587 годзе, як вядома, каралём польскім і вялікім князем літоўскім быў абраны Жыгімонт III Ваза...

Крыштаф Монвід Дарагастайскі

Лямант Маці Рэчы Паспалітай пасля раз’езду з бязладнай элекцыі. Год 1587

Мне ў часіну няшчасную збыцца прыстала, Раз вялікай была, ўраз маленькаю стала. Каралёў мела мужных, што мяне баранілі, Мела мудрых мужоў, што парады дарылі. Я ніколі баяцца не змушала нікога, Бо адзінства і згоду прызнае перамога. Каб Айчына мая не была сіратою, Госпад дабраславіў сваёй ласкай святою. Я ўздужэла і кроў ува мне закіпела, Цэлы свет пакарыць мне хацелася смела. 3 улюбёнцаў набожнага мужа жадала Ўзяць, і мужнага чужаземца шукала.

Хто б і мне і маім мог бы штосьці прыбавіць I народ свой трывалаю славаю ўславіць. Ды раптоўна пан Бог знакам наканавання Даў мне годнага Князя паводле жадання Войналюба Ягайлу з літоўскага роду, I ягонае панства нашай моцы ў дагоду. Стала ў страх ад ягонай мілосці гарачай Я Маскве, і татарам, і туркам няйначай.

Рыцарства і паноў спадчыне напладзіла, I саслоўі абодвух народаў мірыла. Падзяліла між імі пачціва пасады Ваяводствы, староствы стварыла для ўлады. I былі мае межы ад мора да мора, I трываліла сілы мае непакора.

Я як Рэч Паспалітая ў свеце Хрыстовым Багацейшай была, і невыпадкова, Што манархі-магуты мяне ўсе жадалі I сяброўства й любоў маю з лёту хапалі. А як слаўны кароль мой пакінуў карону, Атрымала нашчадкаў яго ў абарону. Для настрою стагоддзяў магутаў змяняла, Стан свой перастасоўвала і трывала. Мне здаралася ўнізе й наверсе набыцца.

Глінабіткі прыймалі мяне й камяніцы. Час капрызны, павага й знявага суседзі. 1 багаты кароль на асле часам едзе.

Час магутны й трывалы, гадам не спыніцца. Набыць гэтага свету дымам можа зрабіцца. I мяне забыцця неадольная сіла У нямоглую з дужае ператварыла.

He ва ўладзе маёй і сабе загадаці, Я пазбаўленая і майна, і багацця. I суседзі бліжэйшыя сталі чужыя. Іншы з мечам набытым на маёй сядзіць шыі. Мушу тое рабіць я, што ні загадае, Ад абразы і здрады душа халадае.

Што прасілі раней мяне, прагнуць раскошы, Як мядзведжую скуру, купляюць за грошы. Ах, каб штосьці пачаць, дзе я ні павярнуся, Коле ўсюды, і зноўку вяртаюся ў скрусе. На цябе толькі сподзеў, наймагутнейшы Пане, Ты мне ласку зрабі й незямное старанне. Ды каго ж вінаваціць, што гэтак вядзецца I з мяне непрыяцель суседні смяецца? Аб Фартуне вяртлявай не след турбавацца, Ей прыпісваюць усё марнатраўная праца. Злосць і грэх яны ўсіх нас уніз выціскаюць, Злосць і грэх пана Бога яны зневажаюць. А сыны падаліся да племя чужога, Сталі плесці інтрыгі, забыўшыся Бога. He пільнуюць дабро паспалітае згоды, Служаць толькі сабе, для прыватнай выгоды.

I на мілую маці глядзець не жадаюць, I падчас небяспекі адну пакідаюць. Ці ж не я вас, дзеткі мае, спараджала? Ці ж не я вас, дзеткі мае, спавівала? Ці ж не я вас, дзеткі мае, гадавала? Ці ж не я ўсім пароўну любоў аддавала? Вас вучыла пачцівасці, звычаям чынным, За свой кошт пасылала ў чужыя краіны. Каб вучыліся там вы Бога баяцца, Каб карыснай Айчыне была ваша праца. Гарады, замкі, вёскі адкуль набылі вы, Хіба ж не ад мяне, о сыны, у час памклівы? Ад мяне ўсё ўзялі, не далі мне нічога, У Айчыне было вам дабротаў замнога. За даброты спаўна чым аддзячылі мне вы, Сваркамі з-за мяне апанцанцамі гневу. Ці ж так можна, ці ж гэта прыгожа сварыцца? Дык апамятайцеся, хто з вас Бога баіцца.

Бо калі галаву мела, у знак непакоры 3 ім я разам была і ў пашане, і ў горы.

I настала чарга, калі я аўдавела, Каб мяне баранілі вы роздумна й смела.

Як мне за караля знайсці мужа прыстойна, Хто і вамі, і мной кіраваў бы спакойна?

Мела двух я і ледзь, быццам мне мужоў мала, Трэцім князя маскоўскага не атрымала.

Дык калі ў нас урад будзе, поўны старання, I па шатах маіх ліцца кроў перастане. Сумная я адна ў час бяздумна шалёны, Што аднекуль чакаць не магу абароны, Бо маўчаць мне тады, а не слаць перакляцці Злосніку, што мае не шануе багацці, Хто прычынаю стаўся гэтага раздарожжа. Дык не май над такім сваёй літасці, Божа. Хай зямля не дае ні вады ані плоду, Ані золак ні вецер прагнае ахалоды.

Сонца й месяц святла не даюць прайдзісвету, Ад яго хай хаваюцца зоркі й планеты, Хай Няптун і Вулкан яму перашкаджаюць, Морам і па зямлі шляхі забараняюць.

Хворы злыдзень, чужыя дары ён шукае. Сын і жонка няхай лае, б’е, праклінае. Акалелымі вуснамі хай просіць хлеба, Дапамога й найменшая не прыйдзе з неба.

Цела бруднае, гідкае, розум без клёку Мець не будуць ратунку з ніводнага боку. Ноч цяжэйшая будзе за дзень прамінулы, Дзень наступны за ноч, і глынуць яго гулы. Хай і плача, й крычыць: я бездапаможны! Хай з яго насміхаецца здзекліва кожны. Ганьбаваць яго будуць усе несупынна, Каб дапяць, не суцішацца лютыя кпіны. Хай Фартуна яму не павернецца тварам. Хай са свету ўсяго ён слугуе пачварам.

Кліча плакальшчыц, смерці сабе пажадае, А яна як далей ад яго ўцякае.

У сваіх у яго хай не будуць хаўтуры, Закапаюць чужыя без плачу панура. Хай па ўсіх гарадах кат, цягаючы, будзе Бізуном секчы ў радасным смеху і гудзе. Хай за рэбры знутры будзе ўзважаны крукам, Хай ягоным ніводзін не здзівіцца мукам. Дзюбай і кіпцюрамі сіп, птах дужа лянівы Хай і драпае, як арол, да спажывы хцівы. Сэрца здрадніка хай разарвуць сабакі. Хай кавалкі разносяць крукі на прысмакі.

Хай ягонае цела без шкадавання Стане зграі ваўчынай на разрыванне. Як сканае зласлівец, душа жывая

Хай агню пякельнага паспытае.

Дзе Сізіф коціць камень цяжэзны з потам, Цэрбер, там яму месца прызнач, а потым, Дзе ад смагі Тантала ў вадзе аж хістае, Хай плады сваёй здрады й ён там спажывае.

3 Фурый першая бок праб’е бізуном, а другая Сэрца прапаліць змяёй хай палае.

Трэцяя, па падпашша паставіўшы цела У смалу, на вуголлі падсмажыць злюцела. Урэшце Эак* выдумваць не прыстане ніколі Тысячы новых пакут, папаўняючы злыя болі. Ды прароцтвы, што з вуснаў маіх выходзяць, He з раскошы, а з жалю, што роспач прыводзіць. I любіла я дзетак, і ўсіх шанавала,

Іх дабраслаўляла й па-добраму ўспамінала.

Ды зашмат напладзілася з іх у аблудзе.

I паводле жадання майго ім будзе.

Пры сабе ўсё ж хоць частку адданых маю.

Хай жа Бог блаславіць іх, бо добрых не лаю.

3 польскаемовы

пераклаў Рыгор Барадулін

У 1588 годзе Дарагастайскі быў прызначаны стольнікам ВКЛ.

Прывілей на пасаду стольніка

Жыгімонт Трэці, з Божай ласкі Кароль Польскі, Вялікі Князь Літоўскі, Рускі, Прускі, Жамойцкі, Мазавецкі, Інфлянцкі, таксама Божай Міласцю прызначаны Кароль Шведскі, Польскі, Вандальскі і Вялікі Князь Фінляндскі.

Азнаямляем гэтым нашым Лістом, што Мы, Гаспадар, маем ласкавае вока на верныя і пачцівыя службы старасты ваўкавыскага, пана Крыштафа Монвіда Дарагастайскага, якія ён [нёс] паводле прыкладу продкаў сваіх, служачы слаўнай памяці каралю Ягамосцю Стэфану, папярэдніку нашаму, пільна і з немалой тратай маёмасці сваёй, ласку Яго Каралеўскай Мосці добра сабе заслугоўваў. А цяпер і пры шчаслівым панаванні нашым таксама па добрай волі сваёй служыць Нам не перастае, таму Мы, робячы яго і надалей тым ахвотнейшым да служб нашых і Рэчы Паспалітай, з ласкі нашай Гаспадарскай прыдворную пасаду стольнага нашага, стольнікаўства ВКЛ, на якое Мы раней прызначылі былі ваяводзіча навагрудскага пана Андрэя Сапегу, пасля паклікання яго Намі на вышэйшую пасаду падчашага ВКЛ, гэтую пасаду, стольнікаўства, далі Мы згаданаму пану Крыштафу Монвіду Дарагастайскаму і гэтым Лістом нашым даём яму пажыццёва, якую пасаду, стольнікаўства ВКЛ, вышэйназваны стараста ваўкавыскі, трымаючы яе і пры двары нашым пільнуючы, усякімі пачцівасцямі ўлады і даходамі, якія гэтай пасадзе здаўна належаць, карыстацца мае пажыццёва або да лепшай абачлівасці і павышэння ад Нас. I на гэта далі Мы пану Крыштафу Монвіду Дарагастайскаму, стольніку нашаму ВКЛ, старасце ваўкавыскаму, гэты наш Ліст з подпісам рукі нашай Гаспадарскай і з нашай пячаткай.

Пісаны ў Кракаве года 1588, м