Ф. ЯНКОУСКІ
ГІСТАРЫЧНАЯ ГРАМАТЫКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
Ф. ЯНКОЎСКІ
ГІСТАРЫЧНАЯ ГРАМАТЫ КА БЕЛАРУСКАЙ
МОВЫ
ВЫДАННЕ ДРУГОЕ, ВЫПРАУЛЕНАЕ I ДАПОЎНЕНАЕ
Дапушчана Міністэрствам асветы БССР як вучэбны дапаможнік для студэнтаў філалагічных факультэтаў педагагічных інстытутаў
МІНСК «ВЫШЭЙШАЯ ШКОЛА» 1983
ББК81.2 Бе^п Я 62
Рэцэ нзенты:
кафедр^ беларускай мовы Брэсцкага педагагічнага інстытута, У. в. Анічэнка — доктар філалагічных навук, прафесар
Янкоўскі Ф. М.
Я 62 Гістарычная граматыка беларускай мовы: [Вучэб. дапаможнік для філал. фак. пед. ін-таў].— 2-е выд., выпр. і дап.— Мн.: Выш. школа, 1983.—271 с.
У пер.: 95 к.
Разглядаюцца гістарычныя ўмовы ўзнікнення і развіцця беларускай мовы, характарызуюцца помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці, аналізуюцца асноўныя фанетычныя змены, якія адбыліся ў розныя перыяды развіцця мовы, асвятляецца гісторыя імён і дзеясловаў. У дадатках прыводзяцца прыкладны аналіз старажытнага тэксту, каментарыі да пэўных слоў, форм, словазлучэнняў, пытанні і заданні, што дапамагаюць студэнтам уразумець значэнне і марфалагічную будову слоў са старажытных пісьмовых помнікаў.
Прызначаецца студэнтам філалагічных факультэтаў педінстытутаў.
4602010000-084 Н0_8, ББК 81.2Бел-9
Я М304(05)—83
© Выдавецтва «Вышэйшая школа», 1974 (ч. 1), 1977 (ч. 2). © Выдавецтва «Вышэйшая школа». 1983, са зменамі.
Дапаможнік для студэнтаў-філолагаў «Гістарычная граматыка беларускай мовы» (1 частка. УводзіныФанетыка — 1974, 2 частка. Марфалогія—1977) абмяркоўваўся на рэспубліканскім семінары беларусаведаў у красавіку 1979 г. у Брэсце. Кафедры беларускай мовы педагагічных ВНУ БССР выказалі пажаданне перавыдаць «Гістарычную граматыку беларускай мовы», аб’яднаць дзве часткі ў адной кнізе, прапанавалі і свае пісьмовыя заключэнні-рэцэнзіі на дапаможнік. Аўтар выказвае вялікую падзяку ўсім удзельнікам семінара, кафедрам беларускай мовы (беларускага мовазнаўства) усіх педагагічных інстытутаў БССР за ацэнку аўтаравай працы, за прапанову перавыдаць дапаможнік.
Пераважную большасць параграфаў другога выдання дапаможніка аўтар у той ці іншай меры дапрацаваў, зрабіў пэўныя папраўкі, удакладненні, але сістэмы выкладу і самой асновы зместу дапаможніка, улічваючы ацэнку, выказаную педагогамілінгвістамі, не змяніў-
Гэта, другое выданне дапоўнілася дадаткамі, Іх — пяць. Пасля аналізу (зразумела, не дэталёвага і не ўзорнага; ён сціслы і прыкладны, падаецца не для выкладчыка, а для навучэнца) крыху скарочанага помніка нашай гісторыі і мовы «Надпісу на крыжы Ефрасінні (Афрасінні) Полацкай» аналізуюцца (таксама сцісла) кароткія ўрыўкі з розных старажытных беларускіх тэкстаў; фармулююцца каментарыі да пэўнага слова ці яго формы, да словазлучэння, прыведзеных у кантэксце; студэнту прапануюцца прыкладныя пытанні для ўразумення слова, яго значэння, марфалагічнай будовы, формы.
Рэальна спадзеючыся на пэўныя карэктывы ў навучальным плане падрыхтоўкі выкладчыка-беларусаведа, на павелічэнне ў будучыні колькасці гадзін на вывучэнне гістарычнай граматыкі беларускай мовы, аўтар плануе неўзабаве падрыхтаваць да друку яшчэ два раздзелы дапаможніка, істотна пашырыць і разнастаіць зробленую тут спробу — дадаткі; яны павінны ахапіць усе ці амаль усе пытанні складанага для засваення практычна неабходнага будучаму настаўніку-філолагу курса.
Другое выданне дапаможніка прызначаецца студэнтам філалагічных факультэтаў толькі педагагічных інстытутаў БССР: улічана, што аб’ём курса і адпаведна яго задачы на філалагічных факультэтах універсітэтаў большыя, шырэйшыя.
Аўтар будзе ўдзячны, калі выкладчыкі гістарычнай граматыкі беларускай мовы, іншых курсаў беларусазнаўства дашлюць, як і на першае выданне, заўвагі, пажаданні, парады на палепшанне чарговага выдання дапаможніка «Гістарычная граматыка беларускай мовы» (адрас: 220004, Мінск, праспект Машэрава, д. 5, кв. 6)-
АД АУТАРА
(прадмова да 1-га выдання дапаможніка «Гістарычная граматыка беларускай мовы. Ч. 1. Уводзіны. Фанетыка»)
Асновай гэтага дапаможніка з’яўляецца курс лекцый, створаны аўтарам у 1951—1956 гг. Курс дапрацоўваўся, чытаўся і ў наступныя гады на стацыянарным і завочным аддзяленнях Мінскага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя A. М. Горкага.
Рыхтуючы дапаможнік да выдання, аўтар замяніў значную частку прыкладаў (слоў, словазлучэнняў, сказаў, кароткіх урыўкаў з тэкстаў) новымі, узятымі з «Хрэстаматыі па гісторыі беларускай мовы» (ч. I. Мінск, 1961), кваліфікавана складзенага супрацоўнікамі АН БССР дапаможніка; прыкметна скараціў частку параграфаў, асобныя пашырыў. Скарачэнне часткі параграфаў і замена прыкладаў новымі не выпадковыя: на курс гістарычнай граматыкі беларускай мовы навучальным планам адводзілася ў папярэднія гады 136 гадзін, у апошнія — 86 гадзін, а на філфаку шырокага профілю (пасля пяцігадовага навучання выпускніку прысвойвалася кваліфікацыя выкладчыка беларускай мовы і літаратуры і рускай мовы і літаратуры) — 50 гадзін (30 лекцыйных і 20 практычных). Скарачэнне колькасці гадзін на заняткі па гістарычнай граматыцы беларускай мовы выклікала неабходнасць і скарачэння колькасці крыніц, на якія ў курсе робяцца спасылкі; аўтар, дарэчы, лічыць мэтазгодным спасылацца не на як мага большую, а на адносна абмежаваную колькасць тэкстаў; у такім выпадку ствараецца магчымасць забяспечыць азнаямленне студэнтаў хоць з пэўнымі старажытнымі тэкстамі.
Аўтар выказвае сваю шчырую падзяку кафедры беларускай мовы Брэсцкага педагагічнага інстытута, членам кафедры беларускай мовы Мінскага педагагічнага інстытута В. Бекішу, Э. Блінавай, Н. Гаўрош, М. Гуліцкаму, М. Кавалёвай, Д. Музычэнцы, К. Панюціч, ЯТрушкевіч, А. Юрэвіч за ўдзел у абмеркаванні рукапісу і падрыхтоўцы да выдання. Шчыра дзякуе дактарам філалагічных навук прафесарам У. Анічэнку, А. Жураўскаму, Л. Шакуну за тое, што яны знайшлі час прачытаць рукапіс і выказалі свае пажаданні, каб палепшыць тэкст дапаможніка.
АД АУТАРА
(прадмова да 1-га выдання дапаможніка «Гістарычная граматыка беларускай мовы. Ч. 2. Марфалогія»)
У 1974 годзе выйшла з друку першая частка дапаможніка для студэнтаў-філолагаў па гістарычнай граматыцы беларускай мовы — «Гістарычная граматыка беларускай мовы. I ч, Уводзіны. Фанетыка»За час пасля выдання на дапаможнік былі надрукаваны ў «Полымі», «Народнай асвеце», «Беларусі» і ў «Настаўніцкай газеце» рэцэнзіі. Аўтар дзякуе рэцэнзентам В. Бекішу, Э. Блінавай, Л. Падгайскаму, С. Прачу, М. Васілеўскаму за ўвагу да гэтай публікацыі, за іх падтрымку працы аўтара; дзякуе таксама дацэнтам Т. Сцяшковіч і А. Юрэвічу за дасланую пісьмовую ацэнку надрукаванага дапаможніка.
У другой частцы дапаможніка разглядаецца марфалогія. Як і пры вывучэнні фанетыкі, зыходнай бярэцца агульнаўсходнеславянская (старажытнаруская) мова —тая аснова, на якой развіліся беларуская, руская і ўкраінская мовы.
Галоўнае месца ў гістарычнай граматыцы належыць гісторыі імён і дзеясловаў — гісторыі скланення і спражэння, якія разглядаюцца ў дапаможніку. Зразумела, пры напісанні і гэтай, другой часткі гістарычнай граматыкі беларускай мовы аўтар улічваў рэальныя магчымасці выкладання гістарычнай граматыкі — колькасць гадзін, якія адводзяцца вучэбным планам педінстытутаў на вывучэнне ўсяго курса, клапаціўся, каб выклад матэрыялу быў лаканічны і даступны для студэнтаў. Аўтар улічваў вопыт стварэння дапаможнікаў па гістарычнай марфалогіі славянскіх моў, у тым ліку працы такіх спрактыкаваных педагогаў, як праф. М. Сакалова («Очеркн по нсторвческой грамматнке русского языка». М., 1972, с. 84—235), праф. В. Сабіннікава («Лекцнн по нсторнческой грамматнке русского языка». Воронеж, 1967, с. 83—168), праф. В. Іваноў («Нсторнческая грамматнка русского языка». М., 1964, с. 263—411) і іншых.
У гэтай частцы дапаможніка аўтар пайшоў на спрашчэнне абазначэнняў у ілюстрацыйных цытатах і прыкладах. Так, лігатура w абазначаецца адпаведна о(т); на месцы A, ІА, ta пішацца я, на месцы v, X — у, К. — е, — о, & — у, № — ю\ напісанні тыпу сні>, ты*, дубчйков , nuHW4 абазначаны адпаведна с(ы)ні), ты(х), дубчйко(в), чанй(ть).
Значная частка ілюстрацыйных прыкладаў (словазлучэнняў, сказаў), скарыстаных у дапаможніку, прыводзіцца па «Хрэстаматыі па гісторыі беларускай мовы. Ч. 1» (Мінск, 1961).
Аўтар выказвае падзяку калектывам кафедр беларускай мовы Брэсцкага і Гродзенскага педінстытутаў, Гомельскага універсітэта за абмеркаванне рукапісу, калектыву кафедры беларускай мовы Мінскага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя A. МГоркага, дзе ствараўся і абмяркоўваўся рукапіс; аўтар дзякуе прафесару Л. Шакуну, кандыдату філалагічных навук В. Шуру за ўвагу да рукапісу.
УВОДЗІНЫ
ГІСТАРЫЧНАЯ ГРАМАТЫКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
§ 1. Пра змены ў мове
Мова — грамадская з’ява. Мова знаходзіцца ў няспынным развіцці, перажывала і перажывае змяненні. Адны змяненні, напрыклад пераход асобных слоў у пасіўны запас лексікі, адбываюцца за кароткі час. Гадоў трыццаць назад слова кок-сагыз у беларускай мове было жывое і часта ўжывалася, яго ведалі ўсюды: у калгасах, дзе вырошчвалі гэтую расліну, у рэдакцыях перыядычных выданняў і радыёперадач, у кіраўнічых савецкіх і партыйных органах, на прыёмных пунктах, на заводах апрацоўкі гэтай дарагой тады культуры. Потым знайшлі лягчэйшы і зручнейшы спосаб здабывання; выпрацоўкі каўчуку, спынілася вырошчванне гэтай расліны, і слова кок-сагыз сёння не пачуеш, хіба толькі дзе-небудзь у вузкім коле спецыялістаў. Перайшлі ў пасіўны запас за гады Савецкай улады словы жорны (ручны млынок) і млён (ручка, пры дапамозе якой прыводзілі ў рух жорны), У мове няспынна ўзнікаюць новыя словы; так, зусім нядаўна, на нашых вачах, увайшло ў актыўны зварот слова сянаж.
Другія змяненні ў мове адбываюцца вельмі павольна, працягам доўгага часу. Так, напрыклад, пераход t у э(е) адлюстроўваюць смаленскія і полацкія помнікі XIII ст. У гаворках жа Слуцкага, Слонімскага, Глускага і іншых раёнаў на месцы былога t^cb) вымаўляецца «закрыты» галосны э, набліжаны да і, г. зн. у частцы паўднёва-заходніх беларускіх гаворак працэс змянення Ф-* э(е) яшчэ і сёння не закончыўся.
§ 2. Прадмет і задачы курса гістарычнай граматыкі
Гістарычная граматыка беларускай мовы — адна з дзвюх частак гісторыі беларускай мовы; другая частка — гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Кожная з гэтых частак — асобная навуковая дысцыпліна; абедзве яны вывучаюцца на філалагічных факультэтах педагагічных інстытутаў і універсітэтаў, маюць свае мэты і задачы.
Мэта і задачы курса гістарычнай граматыкі беларускай мовы — паказаць, як ішло развіццё беларускай мовы, як складалася яе фанетычная сістэма, яе граматычны лад — марфало-
гія, сінтаксіс *. Мэта і задачы курса гісторыі беларускай літаратурнай мовы — паказаць, раскрыць, як складалася, выяўляючыся ў розных жанрах, беларуская (галоўным чынам пісьмовая) літаратурная мова, як развіваліся яе стылёвыя разнавіднасці і выяўлепчыя сродкі, як яна паступова ўдасканальвалася і ўзбагачалася.
Толькі на гістарычнай аснове, праз вывучэнне гістарычнай фанетыкі,гістарычнага словаўтварэння, гістарычнай граматыкі (марфалогіі, сінтаксісу), можна глыбока ўразумець і навукова засвоіць сучасную беларускую мову, яе фанетычную сістэму, яе граматычны лад. У. I. Ленін вучыць: тую ці іншую грамадскую з’яву трэба вывучаць з пункту гледжання таго, «як пэўная з’ява ў гісторыі ўзнікла, якія галоўныя этапы ў сваім развіцці гэтая з’ява праходзіла, і з пункту гледжання гэтага яе развіцця глядзець, чым гэтая рэч стала цяпер». Любая сучасная м о в a — катэгорыя г і с т а р ы ч н а я; сучасныя беларуская, руская, чэшская, фінская ці іншыя мовы не спрадвечныя, кожная з іх развівалася і склалася ў пэўных гістарычных умовах, у пэўную гістарычную эпоху. Родную мову (яе «матэрыю і форму») можна ўразумець толькі тады, гаворыць Ф. Энгельс, калі прасочваецца яе ўзнікненне і паступовае развіццё, а гэта немажліва, калі пакідаць без увагі амярцвелыя формы роднай мовы і роднасныя жывыя і мёртвыя мовы.
Курс гістарычнай граматыкі беларускай мовы не толькі раскрывае асноўныя заканамернасці развіцця фанетычнай сістэмы і граматычнага ладу беларускай мовы, але і тлумачыць шматлікія асаблівасці сучаснай беларускай літаратурнай мовы і сучасных народных гаворак. Для будучых настаўнікаў гэты курс мае і адукацыйна-тэарэтычнае, і практычнае значэнне. Пры разглядзе той ці іншай заканамернасці ў гэтым курсе робіцца аналіз шматлікіх канкрэтных фактаў мовы, асобных слоў.
Без гісторыі мовы не зразумееш марфалагічнай структуры вялікай колькасці слоў сучаснай мовы. I шматлікія асобныя словы, і цэлыя серыі слоў непазнавальна змяніліся: змянілася іх гучанне, марфалагічная структура, нярэдка словы «адарваліся» ад сваіх каранёў і сёння нічым іх не нагадваюць; незразумелыя сёння шмат якія граматычныя катэгорыі, іх выражэнне. Істотна змяніўся націск, яго характар3 улікам усяго гэтага ў курсе гістарычнай фанетыкі і граматыкі асвятляюцца змены ў мове на фактах, моўных з’явах, узаемнай іх сувязі.
Некалькі прыкладаў. Назоўнік тхор для недасведчанага ў гісторыі мовы чалавека — непадзельнае на марфемы слова,
1 Сама назва курса (навуковай дысцыпліны) «Гістарычная граматыка бела« рускай мовы» недакладная, бо ў курсе вывучаецца не толькі гістарычная граматыка, а і гістарычная фанетыка, якая не з’яўляецца часткай граматыкі. Фактычна гэта курс гістарычнай фанетыкі і гістарычнай граматыкі беларускай мовы.
з незразумелым коранем. А між тым гэта слова суфіксальнага ўтварэння, яно мае агульны корань з цэлым ланцужком сучасных слоў: дыхаць, дыханне, дыхавіца, удыхаць, дохнуць, дохлы, дух і інш. Сучаснае тхор з былога дгхорь — слова з падзельнаю асноваю (корань дгх-, суфікс -ор-, канчатак -ь), у ім былі шэсць гукаў, з якіх толькі х застаўся без змен; што ж да іншых гукаў, то яны змяніліся: абодва рэдукаваныя і ь) страціліся, зычны р зацвярдзеў, звонкі д прыпадобніўся да наступнага глухога х і супаў з парным глухім т (д'ьхорь-^тхор), кароткі о падоўжыўся; корань дн>хнабыў гучанне тх--, граматычная структура слова страціла празрыстасць, яно ўспрымаецца як непадзельнае на марфемы.
Сучаснае слова чан мы ведаем як назоўнік мужчынскага роду 2-га скланення з чыстаю асноваю. А паходзіць гэты назоўнік з былога кароткага прыметніка d^tyaH-b (ад кораня дгсцдт>ск~); д'ыцан-'ь — зроблены з дошак (параўн.: шкло — шкляны, зямля — земляны, скура — скураны, волава — алавяны, авёс-—аусяны, дрот — драцяны, косць — касцяны). Корань
дгіц(з дгск-) перажыў цэлы ланцужок змен, стаў непазнавальны, у корані д-ыц-, падкрэслім, без змен не захаваўся і адзін гук: спалучэнне каранёвага ск з суфіксальным / змянілася на іц, рэдукаваны г страціўся, звонкі д прыпадобніўся да наступнага глухога і супаў з парным т, які з часам адпаў, у выніку змен афрыкаты узнікла спалучэнне гукаў шч, якое ў сваю чаргу ў большасці беларускіх гаворак спрасцілася (шч-+ч; у гаворках, напрыклад, Парыччыны сустракаем і шч — шчань)-, у слове д'ыцан'ь былі тры склады, прычым усе яны адкрытыя (д'ь-іца-н'ь); былое слова з трох складоў і падзельнае на марфемы (д'ыц-ан-'ь) стала аднаскладовым і структурна непадзельным (чан)\ былы адносны прыметнік стаў назоўнікам.
Сучаснае лесвіца—-з былога л'Ьзтьвйця, у якім звонкі зычны з перад глухім т супаў са сваім парным глухім с (зт^-ст), рэдукаваны ь страціўся, былы памякчоны с прыпадобніўся да наступнага зычнага і супаў са сваім парным мяккім с', спалучэнне гукаў ств (з былога зтьв) спрасцілася — выпаў т, галосны t супаў з э(е), зацвярдзеў мяккі ц': л’Ьзтьвйця лесвіца-, яно ад таго кораня, што і лезу (лезці).
Слова шчасце (параўн.: у рускай мове счастье, у польскай szczyscie) ад кораня час-ц-, былая граматычная будова слова сь-чрс-т-ьі-э; насавы галосны э(е) (ва ўсходніх славян) супаў у большасці выпадкаў з а, рэдукаваныя -5 і ь страціліся; у спалучэнні зычных першы, свісцячы, прыпадобніўся да наступнага, шыпячага, супаў са сваім парным ш (сьч-^сч^шч), абодва шыпячыя зацвярдзелі; памякчоны т‘ змяніўся на ц' (так званае цеканне), у спалучэнні yj развілася поўная асіміляцыя, у выніку якой y'j-+ ц'\ у значнай частцы беларускіх гаворак ненаціскны канцавы э(е) супаў з а: сьчастье -+■ шчасце —> шчасуя.
У нас ёсць цэлае гняздо слоў — дзеясловаў (і іх форм) і на-
зоўнікаў ад кораня *td('Ьд-->ед-)\ гэта абедаць і абед, снедаць і снеданне (сняданак), ядуць і ем, ядуць і елі, ядуць і есці, ядуць і ежа і інш. У гэтых словах (формах) каранёвы д змяніўся або страціўся, у выніку ўзніклі варыянты кораня *$д-: ед-, яд-, ес’-, еж-, е-, я-: *Ьдті-+І5сті~+есці, *Ьд]а->-'Ьжа-+ежа, *Рдмь-+'Ьмь-* ем, *'Ьдлі-^'Ьлі^елі і інш.
Прыслоўе вельмі— «застылае» былое зменнае слова. Вельмі — ад таго кораня, што і веліч, вялікі; -мі —ьмй) — былы канчатак творнага склону (успомнім формы грудзьмі, коньмі, слязьмі.)Нашча — прыслоўе, што ўтварылася ад формы ніякага роду кароткага прыметніка тыц-е (з ncK-)—‘пусты’ і прыназоўніка на; нашча — на «пусты» страўнік (нічога не з’еўшы). На тыце, дзе шч з былога скр змянілася: нагьіце—>-натійче-+найіча; былы прыназоўнік на стаў прыстаўкаю, канчатак -е —суфіксам. Ад кораня пск-■^т'оіцда нас дайшло
толькі спалучэнне гукаў шч(+іц).
Суфікс -у ў прыслоўі дадому — былы канчатак роднага склону адзіночнага ліку назоўніка домт>: дом-ь—дому, як і сынт> — сыну, воль — волу, hush — нйзу, вьрх'ь — верху, медт>—меду; першыя тры словы прынялі канчатак назоўнікаў тыпу стол'ь; (з нашага) дома, (вашага) сына, (спакойнага) вала, апошнія тры захавалі свой старадаўні канчатак: (з самага) нізу, верху, (слоік) мёду. Канчатак -у прынялі ў беларускай мове шматлікія назоўнікі, што мелі канчатак -а: лісь — л'Ьса^лесу, ep^Mt — гр-ьма-^грому, д'ьждь — дгждя -> дажджу, п.еськ'ь — песгка -> пяску, сьлюбгь — сьлюба -> шлюбу, cm^xz — CMtxa -> смеху.
Сучасныя займеннікі хто і што — ад каранёвага элемента к(то — часціца); хто з былога *^70, што — з былога *к.ьто. У апошнім яшчэ ў далёкія дапісьмовыя часы зычны к перажыў так званае пераходнае памякчэнне — палаталізацыю, супаў з ч, г. зн. кьточьто. У XI—XII ст. рэдукаваныя т>, ь у гэтых займенніках страціліся, узніклі пачатковыя спалучэнні кт і чт, абодва яны перажылі дысіміляцыю (распадабненне): кт(о) -+хт(о), чт(о) —шт(о); гэтыя хт і шт у займенніках — старажытная фанетычная асаблівасць, якая адлюстроўваецца ў беларускіх пісьмовых тэкстах яшчэ XIII—XIV ст. Пачатковыя к і ч захаваліся ва ўскосных склонах (апрача вінавальнага — што): к-аго, к-аму; ч-аго, ч-аму. Каранёвы элемент (корань) займеннікаў ва ўскосных склонах выразны, як выразны і канчатак; параўн.: каго, чаго і таго, усяго, смачнага, здатнага; каму, чаму і таму, усяму (свету), смачнаму, здатнаму.
Сучасныя зваротныя формы дзеясловаў тыпу гляджуся (у люстэрка), чашуся, прыбіраюся — гістарычна складаныя словы, што ўтварыліся зліццём пераходных дзеясловаў з энклітычнаю формаю займенніка сябе ў вінавальным склоне—ся\ гэта былыя словазлучэнні: пераходны дзеяслоў (выказнік) + займеннік ся (прамое дапаўненне); мыюся — з былога мт>ю ся або ся мтію (г. зн. ся ўжывалася і пасля дзеяслова і перад ім).
Беларускія формы ўказальнага займенніка тая, тое, той, тыя — поўныя (складаныя) формы (як і прыметнікі чужы, чужая, чужое, чужыя)-, у іх корань (і аснова) т-: т-аго, т-ую, т-ыя, т-ых: сучасныя той, тая, тое ўтварыліся са старажытных кароткіх форм ть, та, то.
Гістарычнае асвятленне мовы дае адказ на пытанні, якою формаю — простаю ці складанаю — трэба лічыць умоўны лад (паехаў бы, зрабіў бы), што такое паводле паходжання часціца хай (няхай), яе сувязь з загадным ладам.
У беларускай мове ўжываюцца дзеепрыслоўі незакончанага трывання на -учы(-ючы), -ачы(-ячы) тыпу ідучы, лежачы, ім адпавядаюць у рускай мове дзеепрыслоўі на -а(-я): йдя, лежа. Адрозненне тут гістарычна-марфалагічнае; беларускае ідучы — закасцянелая форма назоўнага склону адзіночнага ліку кароткага дзеепрыметніка незалежнага стану цяперашняга часу; рускае ндя (з йда) — таксама форма назоўнага склону адзіночнага ліку кароткага дзеепрыметніка незалежнага стану цяперашняга часу, але мужчынскага роду.
Гістарычная фанетыка і граматыка беларускай мовы тлумачаць наяўнасць і паходжанне варыянтаў марфем:
кораня: смак — смачны, страха—(на) страсе — застрэшак — застрэйіша, лёгкі — лягчэйшы — ільгота, замок — замыкаць — замкнуць, прынесці — занясуць — узнёслы, рассцілаць — разаслаць, надрываць —надарваць, прывыкаць — звычайны;
прыставак: збіраць — сабраць, адрываць — адарваць;
суфіксаў: лічэбнік — лічба, кубак — кубкі, праўда — праведнік.
БЕЛАРУСКАЯ МОВА СЯРОД СЛАВЯНСКІХ МОУ
§ 3. Тры славянскія моўныя групы
Беларуская мова належыць да славянскіх моў, якія ўтвараюць тры групы:
усходнеславянскую: беларуская, руская, украінская мовы;
заходнеславянскую: польская, чэшская, славацкая, верхнялўжыцкая, ніжнялўжыцкая мовы;
паўднёваславянскую: балгарская, сербскахарвацкая, македонская,славенская мовы.
Тры славянскія моўныя групы склаліся гістарычна: назвы «ўсходне-, заходнеі паўднёваславянскія мовы» адпавядаюць геаграфічнаму размяшчэнню — тэрыторыі, якую засяляюць носьбіты гэтых моў. Славянскія моўныя групы выдзяляюцца на аснове агульных асаблівасцей, уласцівых мовам, што ўтвараюць пэўную групу.
Адзін славянін без цяжкасці або з пэўнаю цяжкасцю разумее другога (беларус — паляка, чэх—рускага і г. д.) нават без спецыяльнай адукацыі, вывучкі. Ва ўсіх славянскіх мовах ёсць
вялікі пласт лексікі, якую называюць агульнаславянскай. Гэта галоўным чынам словы, што былі яшчэ ў далёкі дапісьмовы час у так званай агульнаславянскай мове-аснове. I другое: асновы граматычнага ладу славянскіх моў агульныя.
§ 4. Агульнаславянская і агульнаўсходнеславянская мовы
Як лічаць гісторыкі, выдзяленне славян з агульнаіндаеўрапейскага адзінства адбылося да пачатку III тысячагоддзя да нашай эры. Выдзеліўшыся, славяне доўгі час жылі ў блізкім і цесным суседстве на адносна невялікай тэрыторыі. Гэта быў агульны перыяд у гісторыі славян (агульнаславянскі перыяд). Мову славян гэтага перыяду называюць праславянскаю; у навуцы ёсць і другая назва — агульнаславянская моваа с н о в а. Зразумела, у гэтай мове-аснове адбываліся агульныя працэсы па ўсёй тэрыторыі, дзе жылі славяне; з другога боку, у ёй былі, дзеля свайго часу, дыялектныя адрозненні. У апошнія стагоддзі да нашай эры славяне пашырылі тэрыторыю свайго рассялення. Яшчэ больш пашыраецца яна ў першыя стагоддзі нашай эры. Засяленне славянамі велізарных абшараў натуральна прывяло да паслаблення сувязі паміж славянскімі групамі, a нарэшце і да распаду агульнаславянскага моўнага адзінства. He пазней як у VI ст. нашай эры наступіў канец агульнаславянскай эпохі, пачалося выдзяленне славянскіх моўных груп, асобных славянскіх моў2. Такім чынам, з VI ст. пачынаецца гісторыя аднаго з адгалінаванняў агульнаславянскай мовы — а г у л ь н аўсходнеславянскай мовы, якую мазываюць яшчэ (праўда, недакладна) старажытнарускаю ці стараруск а ю 3. Агульнаўсходнеславянская мова —■ яе зручней называць,
2 Пра гэта можна прачытаць у працах сучасных аўтарытэтных лінгвістаў Фйлйн Ф. П. Образованне языка восточных славян.—М., 1962; БернштеіінС. Очерк сравннтельной грамматякн славянскнх языков. — М., 1961; Нванов В. В. Нсторнческая грамматнка русского языка.—М., 1964.
3 Недакладнасць апошніх відавочная; старажытная мова ўсходніх славян не была ні ўласна рускаю, ні ўласна беларускаю, ні ўласна ўкраінскаю, развіццё асобных усходнеславянскіх моў пачынаецца з ХПІ ст.
Даследчык гісторыі ўсходнеславянскіх моў член-карэспандэнт AH СССР Ф. П. Філін у сваёй працы «Пронсхожденне русского, украннского н белорусского языков» (Л., 1972) тэрмінамі «обіцевосточнославянскнй язык» і «древнерусскнй язык» («агульнаўсходнеславянская мова» і «стараруская мова») называе адну з’яву. Чытаем, напрыклад: «Восточнославянскнй (древнерусскнй) язык первоначально был беспнсьменным» (с. 30).
Доктар філалагічных навук прафесар В. В. Іваноў піша, што тэрміны «древнерусскнй язык», «обіцевосточнославянскнй язык», «восточнославянскнй язык-основа» («стараруская мова», «агульнаўсходнеславянская мова», «усходнеславянская мова», «усходнеславянская мова-аснова») — раўназначныя. (Нванов В. В. Нсторнческая грамматнка русского языка, с. 12.)
У кнізе «Вопросы теорнн н нсторнн языка» (Л., 1963, с. 156—157) сцвярджаецца, што старажытную мову ўсходніх славян лагічна называць не «старарускаю», а «агульнаўсходнеславянскаю» (не «древнерусскнм языком», а «обвдевосточнославянскнм»).
як і называюць, у с х о д н е с л а в я н с к а ю — захавала ад агульнаславянскай асновы граматычнага ладу, фанетычнай сістэмы, лексічнага фонду. Ва ўсходнеславянскай мове адбываюцца працэсы і змяненні, вынікі якіх аднолькавыя для заходніх і паўднёвых славян, адначасова — працэсы і змяненні, вынікі якіх з’яўляюцца самабытнымі, усходнеславянскімі. 3 дапісьмовай пары (яна канчаецца ў сярэдзіне X ст.) ва ўсходнеславянскай мове развіліся змяненні, вынікамі якіх яна (як і беларуская, руская, украінская) адрозніваецца ад паўднёваі заходнеславянскіх моў. 3 ліку іх назавём некалькі.
1. Гук ж на месцы *дй (*dj) ва ўсходнеславянскай мове і адпаведна — у беларускай, украінскай, рускай мовах, жд — у балгарскай (паўднёваславянская мова), ds(dz)—у польскай (заходнеславянская мова).
*садйа (*sadja)
бел. сажа балг. сажда польск. sadza.
Параўн. таксама: бел. мяжа, балг, межда, польск. miedza.
2. Гук ч на месцы *тй (*tj) ва ўсходнеславянскай мове і адпаведна —у беларускай, рускай, украінскай мовах, іц — у балгарскай, ц(с) —у польскай.
*cetTiia (*svetja)
бел. свеч(к)а балг. свеіц польск. swieca
Яшчэ прыклады: бел. мачаха, балг. маіцеха, польск. тасоcha, бел. гарачы, балг. горяіц, польск. gorqcy.
3. Поўнагалосныя спалучэнні ва ўсходнеславянскай мове, адпаведна — у беларускай, рускай і ўкраінскай мовах; няпоўнагалосныя—у паўднёваславянскіх і заходнеславянскіх мовах. Поўнагалосныя спалучэнні ў беларускай мове ў выніку фанетычных змяненняў атрымалі гучанне: ара (гарадскі), аро (варожыць), ора (горад), ала (галава), ола (холад), ало (малоць), ера (nepad), ярэ (бярэзнік), яро (бяроза).
(бел. галава
*голва (*golva) Ібалг. глава
I польск. gtowa
Яшчэ прыклады: бел. серада, балг. среда, польск. sroda, бел. салодкі, балг. слад'ьк, польск. slodki.
4. Гук ч на месцы *гт, *кт (*gt, *kt) перад наступнымі ь ці і ва ўсходнеславянскай мове і адпаведна — у беларускай, рускай, украінскай мовах, іц(шт)—у балгарскай, ц(с) — у польскай. Прыклады: бел. ноч, печ, балг. ноіц, пеіц (ношт, пешт), польск. пос, ріес.
5. Галосны о на месцы старадаўняга пачатковага *йэ(*]е) ва ўсходнеславянскай мове і адпаведна — у беларускай (у ненаціскной пазіцыі о^-а), рускай, украінскай мовах, захаванне *йэ(*]е) у польскай, балгарскай мовах. Прыклады: бел. адзін (з усходнеславянскага oduH^b), адзіны, (в)осень-, балг. едйн, едйнен, есен; польск. jeden, jedyny, jesien.
§ 5. 3 назіранняў над балгарскім і польскім тэкстамі
He даючы параўнальнага апісання фанетыкі, граматыкі, лексікі славянскіх моў, спынімся на тэкстах, учытаемся ў іх, каб на канкрэтных прыкладах (словах, формах) убачыць тое, што называюць агульнасцю і блізкасцю славянскіх моў. Натуральна, трэба ўзяць тэкст з паўднёваславянскай моўнай групы (ім будзе балгарскі тэкст) і тэкст з заходнеславянскай моўнай групы (ім будзе польскі тэкст).
Балгарскі тэкст
В-ьлчо іі кума лйса
Направнлн сн кумчо вьлчо н кума лнса кыцнчка. Зажнвелн заедно. Купнлн сн гьрне мед.
— Да го нзядем, лнске! — рекьл в-ьлчо.
— He бнва, в'ьлчо! — отговорнла лнска.— ІЦе го скрнем за гостя.
— Да го скрнем, сестрнчке!
Речено, сторено. Скрнват мед в хралупата. Ала кума лнса често-често се навьрта около хралупата н се облнзва. Далн me остане медец за гостн,— кой знае?
Прачытайма тэкст яшчэ раз, і мы прыйдзем да такіх абагульненых назіранняў і вывадаў: у балгарскім тэксце многа слоў, якія ўжываюцца і ў беларускай мове (такіх слоў большасць), знаёмая і зразумелая большасць граматычных форм; увесь тэкст беларусу зразумелы.
Нават без перакладнога слоўніка прачытаем: в'ьлчо— воўк, кума — кума, лйса — ліса, кумчо — кум, зажйвелй—-зажылі, заедно — разам (заадно), купйлй — купілі, мед — мёд, йзядем — з’ядзім (з’ямо), отговорйла — адказала, скрйем — схаваем, гостн — госці, речено, сторено — сказалі — зрабілі (як сказалі, так зрабілі), ала—але, често — часта, се нав'ьрта — пакручвалася, паварочвалася (круцілася), около — каля, се облйзва — аблізвалася, далй — далей, з часам, остане — застанецца, медец—■ мёдзік (мядок), кой — хто, знае — знае.
Есць у балгарскай казачцы словы і формы слоў, што патрабуюць пэўных каментарыяў, прычым каментарыі раскрыюць, можна сказаць, знешне, з першага позірку адрознае. А лінгві-
стычнае прачытанне асобных слоў, якое падаецца далей, яшчэ раз пацвердзіць блізкасць, роднаснасць дзвюх славянскіх моў, Направйліі— падрыхтавалі, зрабілі. Сэнс гэтага слова зразумеем, калі прыгадаем з сучасных жывых беларускіх гаворак: Заўтра ў дарогу еду. To трэба направіць воз. Трэба направіць сані. Направіць— падрыхтаваць на выезд (воз, сані): набраць саломы, змазаць колы, перавязаць вяроўкаю драбінку і інш.
Са— энклітычная форма давальнага склону займенніка сябе; яна ўжывалася ва ўсіх славянскіх мовах, у тым ліку і ва ўсходніх, але ў апошніх страцілася; у нашай мове запанавала форма сабе з былога соб'Ь (у рускай мове себе з себФ).
К'ыуйчка — хатка, прытулак. Можна меркаваць, што гэта слова ад таго кораня, што і беларускае кушачка, якое захавалася ў прыказцы 3 харошае кушачкі — харошыя птушачкі. К.ушачка — хатка, сям’я, гняздо. Магчыма, што з кгіца пераклікаецца слова куча (Палессе) са значэннем ‘хляўчук, малы хлеў, катух’.
Г'ьрне — гарнец (посуд). FtpHe ад таго кораня, што і беларускае горан (старажытнае z^pH^), ганчар (старажытнае г'ьрньчарТ)4), што і прозвішчы Ганчар, Ганчарык, Ганчарэвіч, Ганчарэнка, Ганчарук, Ганчароўскі, Ганчароў (усе яны ад таго кораня, што і г'ьрньчар'ь).
Се (се нав"ьрта, се облнзва) —энклітычная форма (вінавальны склон) займенніка сябе\ яна таксама ўжывалася ў мове ўсіх славян, захавалася ў польскай мове (jak sig ma); у нас яна зраслася з дзеясловам, стала часціцаю (суфіксам).
Го — яго; го — змененае ftго (беларускае яго — j-аго).
Зразумелая і форма в'ьлчо. Параўн.: А ты, воўча, сядзі моўча. Воўча — клічная форма; клічная форма і e-ьлчо, але яна ў балгарскай мове набыла значэнне назоўнага склону. Сестрйчке — таксама клічная форма. Параўн. (поўдзень Беларусі): сястрб!, мамо!, Ганноі.
I толькі слова хралупата не мае каранёвага адпаведніка ў беларускай мове. Хралупата— дупло.
Можна выдзеліць, без дэталёвага аналізу, фанетычныя і граматычныя асаблівасці, уласцівыя балгарскай і не ўласцівыя беларускай мове.
У гэтым кароткім тэксце іх нямала: і большая лабіяльнасць о, і іншае, чым беларускае, цвёрдае вымаўленне зычных перад галоснымі е, і (зажйвелй), і е ў слове заедно (едйн), і своеасаблівыя гукі — галосны -ь, зычны іц.
Балгарская мова захавала старажытную агульнаславянскую складаную сістэму форм прошлага часу. 3 другога боку, гэта мова развівалася па лініі страты скланення назоўнікаў.
4 Г'ьрньчар'ь — той, хто апальваў у горане гліняны посуд, хто рабіў гліняны посуд (кубкі, збаны, глякі, гаршкі і інш.). Фанетычныя змяненні ў гэтым слове (страта рэдукаваных ь, г, спрашчэнне групы зычных рнч у нч, змяненне г -> о -> а) зблізілі слова ганчар са словам гнаць (ганю, гоніш), але гэта збліжэнне толькі знешняе.
Беларускім хата майго бацькі адпавядае кгіца на мй баіца, класікі марксізму-ленінізму — класйцй на марксйзм-ленйнйзм. Склонавае значэнне формы роднага склону бацькі ў балгарскай мове выражаецца прыназоўнікам, а назоўнік не змяняецца (кгіца на баіца). У тэксце (остане медец) за гостй адпавядае беларускаму гасцям ці для гасцей.
Польскі тэкст
W wagonie
Do wagonu wchodzi nowy pasazer. Wszystkie miejsca sq zajgte. Na lawce obok kobiety siedz^cej pod oknem lezy damska torebka. Pasazer zwraca sie do kobiety:
— Proszg zabrac swoj^ torebkg.
— To nie moja torebka,— odpowiada.— Zaraz przyjdzie pasazerka, ktora j$ tu polozyla.
Pasazer wiesza plaszcz, kladzie walizkg na polce i powtarza jeszcze raz:
— Proszg zabrac torebkg.
Kobieta zn6w mowi, ze to nie jej torebka i odwraca sig do okna. W przedziale panuje milczenie. Pasazer stoi i czeka.
Rozlega sig gwizdek, poci^g rusza.
— Gdziez jest ta pasazerka? — pyta mgzczyzna.
Kobieta milczy, nawet nie odwraca glowy.
— Widocznie zostala na peronie i martwi sig teraz o swoja torebkg,—mowi pasazer i rzuca torebkg przez okno.
— Och, och, to moja torebka! — wola kobieta.
W przedziale rozlega sig smiech.
— Ma, na co zasluzyla,— mowi jedna z pasazerek.
Каб палегчыць чытанне, a з чытаннем — успрыманне і разуменне польскага тэксту, надрукаванага лацінкаю, перададзім яго нашаю азбукай, крыху спрошчана: насавыя галосныя q, р абазначым спалучэннямі ом, он, ён, ен, ем, адзначым націск у словах (пры такой перадачы, зразумела, адлюструецца польскае вымаўленне не ўсіх спалучэнняў гукаў).
До вагбну вхбдзі нбвы пасажэр. Вшыстке мёйсца сон заёнтэ. На лавцэ ббок кобёты седзбнцэй под бкнэм лёжы дамска торэбка. Пасажэр звраца сен до кобёты:
— Прбшэн забраць свбён торэбкэн.
— To не мбя торэбка,— одповяда.— Зараз пшыйдзе пасажэрка, ктўра ён ту положыла.
Пасажэр вёша плашч, кладзе валізкэн на пўлцэ і повтажа ёшчэ раз:
— Прбшэн забраць свбён торэбкэн.
Кобёта знув мўві, жэ то не ей торэбка, і одвраца сен до бкна. В пшэдзяле панўе мільчэне. Пасажэр стбі і чэка.
Розлёга сен гвіздэк, пбцёнг рўша.
— Гдзеж ест та пасажэрка? — пыта мэнжчызна.
Кобета мільчы, навэт не одвраца глбвы.
— Відбчне зостала на пэроне і мартві сен тэраз о свбён торэбкэн,— мўві пасажэр і жўца торэбкэн пшэз окно.
— Ох, ох, то мбя торэбка!— вбла кобёта. В пшэдзяле розлёга сен смех.
— Ма, на цо заслужыла,— мўві ёдна з пасажэрэк.
I гэты, польскі, тэкст зразумелы беларусу. I ў ім знаходзім шматлікія словы, якія ўжываюцца ў беларускай мове: до — да, входзі — уваходзіць, новы — новы, вшыстке мейсца— усе месцы, заентэ— занятыя, на лавцэ — на лаўцы, обок— побач (каля, збоку), лежы—ляжыць, чэка— чакае, навэт — нават, відочне — відавочна, пшэз — праз і інш.
ёсць у польскім тэксце запазычаныя з іншых моў словы, якія трапілі і ў беларускую мову: вагон — вагон (англ.), пасажэр— пасажыр (франц.), пэрон—■ перон (франц.) і інш.
Чытач знойдзе ў тэксце не толькі лексічныя супадзенні, але і агульнае ў фанетыцы, марфалогіі, сінтаксісе: дзеканне і цеканне, цвёрдыя шыпячыя, форма прыметнікаў мужчынскага роду назоўнага склону адзіночнага ліку без j(U) (nowy —новы), ужыванне роднага склону з прыназоўнікам да (звраца сен до кобеты — звяртаецца да кабеты). Нават павярхоўныя назіранні пакажуць шматлікія агульныя — для беларускай і польскай моў—фанетычныя і граматычныя рысы.
3 другога боку, гэты невялічкі польскі тэкст-абразок адлюстроўвае таксама шматлікія адрозныя асаблівасці, уласцівыя толькі адной з гэтых дзвюх моў. Назавём некаторыя фанетычныя і марфалагічныя асаблівасці: паслядоўнае оканне (obok); насавыя галосныя (sq zajpte); зычныя z, 8г(ж, ш) на месцы старадаўняга мяккага р' (przyjdzie, powtarza; у першым слове rz чытаецца як ш, у другім — як ж); змяненне галоснага о ў пэўнай пазіцыі на у (такое у на пісьме палякі абазначаюць літараю d: mowi, па рбісе); адсутнасць поўнагалосся (pdwraca sip — адварочваецца, glowa — галава); галосны а на. месцы $ (odpowiada); адсутнасць падоўжаных зычных (milczenie — маўчанне); пачатковае je (jedna — адна, ніводная); ужыванне дзеяслова 3-й асобы адзіночнага ліку абвеснага ладу без канчатка -ц' (wchodzi—уваходзіць); кароткая форма займеннікаў ta, tu, to (тая, тую, тое); злітная (сцягнутая) форма прыметнікаў і слоў прыметнікавага тыпу ў форме назоўнага і вінавальнага склонаў адзіночнага ліку жаночага роду (damska).
У польскай мове націск замацаваны за пэўным складам — звычайна падае на другі ад канца склад: стбі, чэка, кладзе (stoi, czeka, tiladzie).
Калі ж параўнаць тыя ці іншыя славянскія мовы, што належаць да адной моўнай групы (напрыклад, чэшскую і славацкую, балгарскую і сербскую, беларускую, рускую і ўкраінскую), то блізкасць іх—агульнасць лексікі, фанетыкі, марфалогіі, сінтаксісу— асабліва відавочная. I гэта зразумела.
§ 6. Блізкасць і роднаснасць усходнеславянскіх моў
Параўнаем беларускі тэкст з перакладам яго на рускую і ўкраінскую мовы.
Беларускі тэкст
Данік глядзеў на Міколу. Сябар яго ўстаў, падышоў да паліцы і зняў з яе кнігу.
— Гэта Янка Купала,— сказаў ён,— Той самы, што і пра Машэку напісаў. Памятаеш? —падмігнуў ён Даніку.
— Ага,— таксама па-змоўніцку ўсміхнуўся Сівы...
— I пра мяне ён напісаў,— гартаў кнігу Мікола.— Глядзі вось, верш: «Я шавец-маладзец». I пра цябе напісаў. Пра цябе і пра маму тваю. Вось паглядзім. Ага! Ну, слухай.
Гэта была размова беднай маці-сялянкі з хлопцам сваім, які пасвіў чужыя каровы. У хлопца было тое, чаго ў Даніка ніколі не будзе,— бацька і браты. Было і тое, чаго ў Даніка яшчэ няма,— служба ў чужых людзей... Было, аднак, і галоўнае, што радніла Сівага з тым пастушком,— горкая доля.
Мікола чытаў, стоячы сярод хаты...
— Ну, і галоўнае, што ты, браце Даніла, запамятай назаўсёды:
He плач, маці, і не злуйся
На жыццё,
Як я ў сілачку ўбяруся, Змагу ўсё.
Вось так, брат, і запісана. Зразумела?
У адказ Данік змог вымавіць толькі сваё «ага». За яго адказала маці.
— Як жа хораша, божачка,-—уздыхнула яна.— Чула, Алена, га? — спыталася ў Міколавай маці, якая таксама не прала, а слухала.
— Ну, што, Данік,—■сказаў Мікола,— хочаш вось так навучыцца чытаць? (Янка Брыль. Сірочы хлеб)
Рускі тэкст
Данпк не спускал глаз с Мнколы. Друг его встал, подошел к полке н снял с нее какую-то кннгу.
— Это Купала,— сказал он.— Тот самый, что н про Машеку напнсал. Помнпшь? — подмнгнул он Даннку.
— Ага,—так же заговоріцйцкй улыбнулся Сявый...
— Н обо мне он напнсал,— перелнстывая княгу, говорнл Мнкола.— Вот глядй, стйх: «Я швец-молодец». Н о тебе напнсал. О тебе й о твоей маме. Сейчас найдем. Ага! Ну, слушай.
Это был разговор матерн-крестьянкй с сыном своям, который пас чужнх коров. У мальчяка было то, чего Даннк навекн был лншен,— отец й братья. Было н то, чего он еіце не успел йспытать,—служба у чужнх людей... Было, однако, главное, что родннло Сйвого с тем пастушком,— горькая доля.
Мпкола, стоя посредя хаты, чнтал...
— Ну, п вот что ты, брат Даннла, должен запомнпть навсегда:
Ты не жалуйся, матуся,
На судьбу, Как я сйлы наберуся,— Все смогу.
Вот так, брат, н запйсано. Понятно?
Данйк в ответ мог вымолвйть только свое «ага». За него ответйла мать.
— Хорошо-то как, боженька,— вздохнула она.— Слышала, Алена, а?—обернулась к Мнколовой матерн, тоже переставшей йрясть.
— Ну что, Даннк,— сказал Мнкола,— хочешь научнться это чнтать? (Пераклад А. Астроўскага)
Украінскі тэкст
Даннк дйвйвся на Мнколу. Друг його підвівся, підійшов до полнці і дістав там якусь кнвжку.
— Це Купала,— сказав він.— Той саміій, іцо й про Машеку напнсав. Пам’ятаеш? — підморгнув він Даннкові.
— Ага,— так само по-змовнйцькй посміхнувся Сіівіій...
— I про мене він напнсав,— гортав сторінкн Мпкола.— От глянь, вірш: «Я швець-молодець». I про тебе напіісав. Про тебе і про маму твою. Зараз знойдемо. Ага! Ну, слухай.
Це була размова бідноі матері-селянкя с своі'м хлопцем, якйй пас чужу худобу. У хловця було те, чого в Даннка ніколй не буде,— батько і братн. Було й те, чого в Даннка іце нема,— поневіряння по чужнх людях... Ріднйло Данвка з тйм пастушком одне — гірка доля.
Мнкола чнтав, стоячіі серед хатй...
— Ну, і найголовніше, іцо тй, брат Даннло, запам’ятай назавждн:
Хай печаль тебе, матусю,
He грнзе,
Ось я сйліі наберуся,
Зможу все.
Отак, брат, і напнсано. Зрозуміло?
У відповідь Даннк зміг внмовптн тількн свое «ага». За нього відповіла матн:
— Як же хороше, боже мій!— зітхнула вона.— Тп чула, Альоно? — спнтала вона в Мнколнноі матері, яка теж не пряла, а слухала.
— Ну, то як, Даннку,— промовнв Мнкола,— хочеш отак навчнтнсь чнтатн? (Пераклад П. Скрыпчанкі)
I беларусы, і рускія, і ўкраінцы карыстаюцца гістарычна змененым кірылаўскім пісьмом, дастасаваным да кожнай з гэтых моў. Так, напрыклад, у беларускім пісьме вельмі часта сустракаецца літара ў, якой у рускім пісьме адпавядаюць літара л (поўны— полный), літара в (роўны— ровный), літара у (адпачывалі ў нас — отдыхалн у нас); у беларускім пісьме выкарыстоўваецца спалучэнне літар дз, яно абазначае беларускі мяккі зычны гук дз', якому адпавядае рускі д', што абазначаецца літарай д (дзіва — дйво)-, ва ўкраінскім пісьме ўжываецца, напрыклад, літара і, якая абазначае спалучэнне ]і(йі) у словах тыпу Kale, украінськоі мовй; літара й ў графіцы ўкраінскай адпавядае нашай ы (сйн— сын)-, у беларускім і ўкраінскім пісьме ўжываецца падвойнае абазначэнне так званых падоўжаных зычных (Запарожжа — Запоріжжя, пытанне — пйтання).
На толькі што прачытаных тэкстах, параўноўваючы іх, можна лёгка ўбачыць блізкасць лексікі трох усходнеславянскіх моў, блізкасць іх граматычнага ладу.
Параўнанне беларускай і рускай моў — іх фанетыкі, марфалогіі, сінтаксісу — зробім і з практычнай і з навуковай мэтай; параўнанне — надзейны прыём пры вывучэнні мовы (моў).
§ 7. Асаблівасці беларускай і рускай фанетыкі
1. Беларускай мове характэрны і часта ўжываецца зычны гук ў, які паходзіць з агульнаславянскага в (ev, вь) (галоўка — з головгка, здароўе — з скдоровье, праўда— з правьда), з агульнаславянскага л (жоўты — з жьлтыі, доўгі — з д-ьлг'ыі), з агульнаславянскага у (была ў брата). У рускай мове гэтаму ў адпавядае ў вымаўленні в (правда), ф (галофка, офса), л (желтый, долгйй), у (была у брата).
2. Беларускім падоўжаным зычным гукам ж, з, дз, л, н, с, ц, ч, ш, якія абазначаюцца на пісьме падвойнымі літарамі (збожжа, маззю, суддзя, соллю, галлё, пісанне, кассё, жыццё, ноччу, застрэшша), у рускай мове адпавядаюць спалучэнні «зычны + ](й)»: сол']у (солыо), ноч'іу (ночью). Беларускія падоўжаныя зычныя ўзніклі на месцы старадаўняга агульнаўсходнеславянскага спалучэння «мяккі зычны + Ы-/», калі гэта спалучэнне стаяла паміж двух галосных: пытаньЦ -> пытанне-, у рускай мове зычны / папярэднім гукам (ноч'іу) не асіміляваўся.
3. Беларускі зычны г працяжны, фрыкатыўны, адпавядае рускаму г выбухному (g); у беларускай мове выбухны 2(g) сустракаецца ў адзінкавых запазычаных словах (ганак, гузік і некаторыя іншыя).
4. У беларускай мове пяць афрыкат: дз' (дзень), дж (гляджу), ц (цана, касец), ц' (цесна, ціха) і ч (чужы). У рускай мове іх дзве: ц (цена, косец) і ч (чужой).
5. Беларускім мяккім свісцячым афрыкатам дз', ц' (дзіця) адпавядаюць у рускай мове мяккія зычныя д', т' (дйтя). Беларускім дз' і ц' уласціва большая ступень палатальнасці, або мяккасці, чым рускім д', т'.
6. Беларускай афрыкаце дж у рускай мове адпавядае ж, а ў запазычаннях са стараславянскай мовы — жд (сяджу і сйжу, прыгладжваць і прйглажйвать, узнагароджанне і награжденйе, асуджэнне і осужденйе, папярэджанне і предупрежденйе).
7. Губныя зычныя ў беларускай мове на канцы слова, а таксама перад зычнымі, у тым ліку і перад ](й),— толькі цвёрдыя: сем, голуб, сып, насып, насьіп, п’е. У рускай мове яны бываюць і мяккія: семь, голубь, сыпь, насыпь, насыпь.
8. Зычны в у беларускай мове чаргуецца з зычным ў; в вымаўляецца перад галосным, ў— на канцы слова і перад наступным зычным: галава — галоўка, галоўны; здаровы — здароўе; карова — кароў, кароўка. У рускай мове в захоўваецца нетолькі перад галоснымі, але і перад звонкімі і санорнымі зычнымі: здоровый, здоровье, заздравная, главный, соврать; перад глухімі зычнымі і на канцы слова супадае з гукам ф: трафка, фпередй, фсегда, короф, голоф, чаргуюцца в:ф (трава — трафка).
9. Беларускі гук р паслядоўна цвёрды зычны5: парадак, растрэсці, запрэгчы, рыба. У рускай мове ёсць р цвёрды і р мяккі (рыба, але порядок, растрястй, запрячь), г. зн. зычны р парны паводле цвёрдасці — мяккасці (р — р').
10. Зычны д у прыназоўніку і прыстаўцы ад вымаўляецца як д перад усімі звонкімі, у тым ліку перад санорнымі в, ](й), л, м, н, р: адважыцца, ад Волмы, ад Лунінца, адламаць, адрэзаць, ад Радуні, ад Радашкавіч, ад іх (ад jix), ад’ехаць (ад)ехаць). У рускай мове вымаўляецца т: отважйться, от Льгова, отломйть, отрезать.
11. Зычны ч у беларускай мове заўсёды цвёрды — ці перад зычным, ці перад галосным, ці на канцы слова: чэрці, канчатак, крынічны, святочны, крумкач. У рускай мове ч — мяккі зычны.
12. У беларускай мове змяніліся старажытныя канцавыя спалучэнні «губны + л» (бл, мл, вл): рубель, карабель, бабёр, віхор, журавель (з рубль, корабль, deep's, вйхрь, журавль),
5 Заўсёды цвёрды зычны р у сербскай і польскай мовах. Былы р мяккі (р') у польскай мове супаў з зычнымі ж ці ш (пасля звонкіх зычных і пасля галосных — ж, пасля глухіх —ш: przyjdzie — пшыйдзе, grzyb — гжыб).
Мсціслаў (з Мьстйславль), Заслаўе6 (з Мзяславль)-, у рускай мове: корабль, Заславль, Мстйславль і г. д.
13. Беларускай афрыкаце ч адпавядае ў рускай мове ч' (свечка і свеча), а ў запазычаннях са стараславянскай мовы — іц (скарачэнне і сокраіценйе).
14. У беларускай мове чаргуюцца г:х (дарога — дарох, лугі — лух), у рускай мове — г-.к. (дорога — дорок, луга — лук.).
15. У беларускай мове былое спалучэнне чс злілося ў адзін гук, які абазначаецца на пісьме літарай ц\ у рускай мове чс захавалася: журавіцкі і журавйчскйй, пухавіцкі і пуховйчскйй.
16. У беларускай мове, як вынік трэцяй палаталізацыі, у словах тыпу чарніцы, брусніцы, клубніцы, суніцы маем ц, у рускай — к (чернйка, бруснйка, ежевйка, голубйка).
17. У словах іншамоўнага паходжання паміж галосных іо, ыо, іа, ыа ў беларускай мове вымаўляецца ўстаўны зычны / (ijo, bijo, ija, wja): біёлаг, біёграф, радыёла, рацыён., сацыёлаг, біятокі, пенсіянер, «Апасіяната», рауыянальны, інтэрнацыянальны, прапарцыянальны, эмацыянальны. Параўн. у рускай мове: бйолог, бйограф, радйола, соцйальный і інш.
18. Прыстаўны зычны в (зрэдку г) ііерад пачатковымі о, у (у тым ліку і пасля прыставак) у беларускай мове (вуліца, вуха, вузел, вучань, вучоба, завушніца, вока, завочнік, воддаль, восень, увосень, ворыва, вожык) і адсутнасць гэтага прыстаўнога (апрача слова восемь) у рускай мове (улйца, ухо і падобн.).
19. Прыметнікі і іншыя словы прыметнікавага тыпу мужчынскага роду ў назоўным (вінавальным) склоне адзіночнага ліку ў беларускай мове маюць «усечаныя» канчаткі -ы, -і 7: малады, добры, залаты, летні, такі, усялякі, шосты, сёмы, зроблены, створаны. У рускай мове ім адпавядаюць -ой ці -ый, -йй: золотой, дорогой, молодой, летнйй, такой, шестой, добрый.
20. Беларускім словам з поўнагалоснымі спалучэннямі (серада, сорам, вораг, салодкі, галоўны, сярэдні, узнагарода, скарачэнне) адпавядаюць у рускай мове запазычаныя стараславянскія з няпоўнагалоснымі спалучэннямі (среда, срам, враг, плен, сладкнй, главный, среднйй, награда, сокраіценйе).
21. Націскному галоснаму э(е) перад шыпячымі ў беларускай мове (нясеш, ідзеш, бярэш) адпавядае о(ё) у рускай мове: несёшь (нес'дш), йдёшь (йд'бш).
22. Склады ро, ло, ле ў беларускай мове чаргуюцца з ры, лы, лі: глотка — глытаць, дрогнуць — дрыжаць, блохі — блыха, гром — грымець, грымоты, дровы — дрывотня, дрывасекі, бляск
6 У словах тыпу рубель паміж б і л з’явіўся галосны е; у словах тыпу Мсціслау адпаў канцавы зычны л; у словах тыпу Заслаўе на месцы л з’явіўся зычны / (й).
~ Сказаць інакш, у гэтых формах канцавы зычны j (й) страціўся: малады — з молодый, шосты — з шестый, такі — з такый.
(блеск)—блішчыуь. У рускай мове: глотка— глотать, дрогнуть — дрожать.
23. Для беларускай мовы характэрны прыстаўныя галосныя ў словах, што пачынаюцца групай зычных гукаў, першы ў якой — санорны: ільняны, іржавы, аржаны, імхі, аўторак. У рускай мове: льняной, мхй, ржаной, вторнйк.
24. У беларускай мове ў словах тыпу розум, роўнасць, розніца, роўныя захавалася старажытнае ўсходнеславянскае спалучэнне ро, у рускай мове ў выніку ўплыву стараславянскай мовы замацавалася ра (разум, равенство, разнліца і інш.).
25. У групе слоў (запрэгчы, агледзець, растрэсці і інш.) на месцы старажытнага э насавога ў беларускай мове ўзнік галосны э(е), у рускай а(я) (запрячь, растрястй і інш.).
26. У беларускай мове ў дзеясловах загаднага ладу тыпу мый, крый, шый, бі, ві, лі, абвеснага ладу тыпу мыю, шыю, крыю, выю вымаўляюцца галосныя ы, і. У рускай мове — адпаведна о, е: мой, мою, крой, бей, пей, шей.
27. Злучнік і часціца і пасля слова, якое канчаецца на галосны, у беларускай мове вымаўляецца як й: баць'ка й сын, сястра й брат, спрытна. й лоўка, нарагаталіся й наспяваліся, будзе й на нашай вуліцы свята, а я й не ведала. У рускай мове такога змянення няма.
§ 8. Асаблівасці беларускай і рускай марфалогіі
Марфалагічныя асаблівасці зручней разглядаць у разрэзе часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік і г. д.
Назоўнік. 1. He заўсёды супадае род назоўнікаў у беларускай і рускай мовах. Беларускае капыт (капыток і капыцік)—назоўнік мужчынскага роду, рускае копыто (копытце)— ніякага роду. Словы ахапак, боль, гармонік, жаль, медаль, накіп, насып, палын, пачак, пыл, сабака, стэп, цень, туфель, шаль, шынель і іншыя ў беларускай мове належаць да мужчынскага роду, у рускай — да жаночага, а, напрыклад, слова таполя ў беларускай мове жаночага роду, у рускай — мужчынскага (тополь). Зразумела, куды часцей назіраецца несупадзенне ў родзе, калі адпаведныя словы ў дзвюх мовах маюць розныя карані: жыта (ніякі род) і рожь (жаночы род).
2. 3 адрозненняў у родзе вынікае несупадзенне ў скланенні: словы тыпу палын, пыл скланяюцца, як назоўнікі стол, лес, сук, а рускія полынь, пыль — як назоўнікі тыпу сеть, соль. Іншы раз бывае несупадзенне тыпу скланення назоўнікаў, якія ў беларускай і рускай мовах належаць да аднаго роду: беларускія морква, царква скланяюцца, як вішня, трава (1-е скланенне), а рускія морковь, церковь—як соль (3-е скланенне); па-рознаму, напрыклад, скланяецца дачка ў беларускай мове, дочь — у рускай, матка і мать.
3. Некаторыя назоўнікі адрозніваюцца лікам; у беларускай мове: чарніла (чорнае, сіняе, зялёнае); бяліла (добрае, сінтэ-
тычнае); дзверы (новыя, шырокія); крупы. (ячменныя, аўсяныя); у рускай мове: черннла (черные, сіінне, зеленые); белйла (хорошне, сннтетнческне); дверь (новая, шнрокая); крупа (ячневая, овсяная).
4. Прыкметна часцейшае ўжыванне канчатка -у(-ю) у родным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду ў беларускай мове (лесу, пяску, тварагу, жвіру, гравію, смаку, смутку, друку, гаю), чым у рускай мове.
5. Гістарычнае чаргаванне канцавых зычных асновы г, к, х з з, ц, с (г: з, к: ц, х : с) у давальным і месным склонах назоўнікаў Ьга і ў месным склоне назоўнікаў 2-га скланення ў беларускай мове (дуга — на дузе, мука — у муцэ, страха — на страсе, бераг— на беразе, луг — на лузе)-, гэтага чаргавання няма ў рускай мове (дуга — на дуге, мука — в муке, берег — на берегу, о береге).
6. Ужыванне клічнай формы ў беларускай мове (браце, чалавеча, голубе, дружа, воўча, сынку, дзедку, лесе, хмелю) і страта яе ў рускай мове (словы господй, боже ў рускай мове захавалі клічную форму, але яны сталі па сутнасці выклічнікамі).
7. Ужыванне канчаткаў -і, -ы ў давальным і месным склонах назоўнікаў 1-га і ў месным склоне назоўнікаў 2-га скланення ў беларускай мове (зямля—зямлі, на зямлі; ралля — раллі, на раллі; гульня — гульні, у гульні; мяжа—-мяжы, на мяжы; плошча — плошчы, на плошчы; задача — задачы, у задачы; дзень — на дні; конь — на кані; пень — на пні; кош — у кашы; плашч — у плашчы, на плашчы). У рускай мове— канчатак -е (земля — земле, на земле; межа — меже, на меже; плаіц — о плай^е).
8. У беларускай мове назоўнікі мужчынскага роду, якія належаць да 1-га скланення (бацька, ваявода, дзядзька, стараста), у некаторых склонах маюць формы назоўнікаў 2-га скланення: бацька — бацьку, дзядзька — дзядзьку (давальны і месны склоны адзіночнага ліку), бацька — бацькам, калега —калегам, музыка—музыкам, мужчына — мужчынам (творны склон адзіночнага ліку). У рускай мове: воеводе, старосте; воеводой, старостой.
9. Назоўнікі на -мя (полымя, семя, бярэмя і некаторыя іншыя) у беларускай мове аб’ядноўваюцца па склонавых канчатках з назоўнікамі 2-га скланення:
Р, полымя, семя, бярэмя, племя — як і поля, жыцця;
Д. полымю, семю, бярэмю, племю — як і полю, жыццю;
Т. полымем, семем, бярэмем, стрэмем — як і полем, здароўем;
М. у полымі, на семі, на бярэмі, у стрэмі — як і у полі, пры здароўі, у жыцці.
У рускай мове назоўнікі на -мя захоўваюць старажытную асаблівасць скланення з -ен(семенй, бременй).
10. Уніфікаваная форма назоўнага склону множнага ліку назоўнікаў у беларускай мове: канчаткі -і, -ы (лясы, бары, сыны, браты, лугі, шляхі, вокны, палі, пытанні, заданні)-, толькі словы тыпу армянін маюць канчатак -е (армяне). У рускай мове н, ■ы (столы, ученйкй), -а, -я (леса, учйтеля), -j-a (сучья, братья, сыновья), -е (армяне).
11. Прыкметна часцейшае ўжыванне ў родным склоне множнага ліку канчатка -оў(-аў) у беларускай мове: галубоў, звяроў, ласёў, сыноў, князёў, віцязяў, калодзежаў, студняў, караблёў, агнёў, пнёў, аленяў, вербаў, іскраў, вежаў, скаргаў, стойлаў, стайлаў, сэрцаў, палёў, зярняткаў, рэчаў і інш. У рускай мове: зверей, лосей, голубей, полей, огней і інш.
12. Наяўнасць як варыянтнай формы назоўнікаў у творным склоне множнага ліку тыпу вачыма, дзвярыма (вачамі, дзвярамі) і адсутнасць яе ў рускай мове.
Прыметнік. 1. Выразна звужанае, вельмі абмежаванае ўжыванне кароткіх прыметнікаў, выцесненых поўнымі формамі, у беларускай мове і паралельнае ўжыванне кароткіх і поўных прыметнікаў у рускай мове.
Параўн.: ён разумны— он умен, ён добры—он добр, ён маўклівы — он молчалйв-, у беларускай мове няма «ён разумен», «ён мякак»,«ён смачан».
2. У беларускай мове прыналежныя прыметнікі ва ўскосных склонах маюць канчаткі поўных прыметнікаў: Р. бацькавага, матчынага, жончынага; Д. бацькаваму, матчынаму, жончынаму. У рускай мове ўжываюцца кароткія формы: Р. отцовст, Д. отцову.
3. У беларускай мове прыметнікі мужчынскага і ніякага роду, а таксама дзеепрыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, займеннікі — усе словы прыметнікавага тыпу — у творным і месным склонах адзіночнага ліку маюць адзін канчатак—ім(-ым):
з летнім — у летнім;
з добрым — на, у добрым;
з выкарыстаным — на выкарыстаным;
з трэцім ■— на трэцім;
з восьмым — на, у восьмым;
з кім — на, пры кім;
з чыім — на, у чыім;
з тым — на, у тым;
з маім ■— на, у маім:
з нашым — на, у нашым.
У рускай мове словы гэтага тыпу маюць розныя канчаткі ў творным і месным склонах:
с летнйм — на летнем;
с добрым — на добром;
с тем — в том;
с чьйм — в чьем.
4. У беларускай мове прыметнікі вышэйшай ступені параў-
нання зменныя і маюць суфіксы -эйш(-ейш-), -ш-: разумнейшы за яго, разумнейшая за яе, разумнейшыя за іх; першы мост даўжэйшы за другі; гэта хата навейшая за тую8. У рускай мове прыметнікі вышэйшай ступені — закасцянелая, нязменная форма, якая граматычным складам не адрозніваецца ад прыслоўяў: умнее его, длйннее, новее, шйре, болыйе.
5. Форма ацэнкі прыметнікаў на заднеязычны (г, к, х) у беларускай мове мае суфікс -еньк-: лёгенькі, мякенькі, сухенькі, у рускай —оньк-: легонькйй, мягонькйй, сухонькйй.
Лічэбнік. 1. У беларускай мове лічэбнік адны — былая форма множнага ліку жаночага роду (одьны), у рускай мове однй — былая форма множнага ліку мужчынскага роду (одьнй), г. зн. з пункту гледжання паходжання ў формах адны і однй адрозненне не фанетычнае, а марфалагічнае.
2. Лічэбнік два, дзве мае родавае адрозненне не толькі ў назоўным (вінавальным), але і ва ўскосных склонах:
Р. двух (паверхаў) і дзвюх (дошак);
Д. двум (паверхам) і дзвюм (дошкам);
Т. двума (паверхамі) і дзвюма (дошкамі).
У рускай мове ва ўскосных склонах родавага адрознення няма: двух (этажей, нз'б), двум (этажам, нзбам), двумя (этажамн, нзбамн).
3. У беларускай мове замацавалася былая форма лічэбніка жаночага роду четырй -> чатыры\ у рускай мове — былая форма мужчынскага роду четыре.
4. Беларускаму складанаму лічэбніку абодва (абедзве) адпавядае ў рускай мове оба (обе): абодва (берагі), абодва (вокі) —оба (бёрега), оба (глаза).
Займеннік. 1. Падвойная аснова займенніка ён (яна, яно, яны) у беларускай мове: j-он, j-ан-а, j-ан-о, j-ан-ы-, у рускай мове аснова он-.
Ва ўскосных склонах гэты займеннік мае аснову /(j-аго, j-аму, j-ой, j-ix, j-ім)-, у рускай мове — то /(j-его, j-ему), то н(с н-его, к н-ему, в н-ux), якое з’явілася як прыстаўное (с-ьн ймь -> с-ь нймьс hum).
2. Аснове якбеларускага займенніка які (якая, якое, якія) адпавядае ў рускай мове как(какой, какая, какое, какйе).
3. Аснова таб-, сабу давальным і месным склонах займеннікаў ты, сябе ў беларускай мове (табе, сабе) і теб-, себ—-у рускай мове (тебе, себе).
4. Адсутнасць варыянтаў асновы займенніка чый (чы), 4btja, 4bijo, чыўэ, чыЦх, чы/ім, чы]імі) у беларускай мове, два фанетычныя варыянты ў рускай (u'ej і ч']-а, ч']-й).
5. Поўная (гістарычна — складаная) форма займенніка тая, тое (та-я; то-е) у беларускай мове і кароткая форма ў рус-
8 Кароткая форма вышэйшай ступені выцеснілася поўнаю яшчэ ў старажытнай беларускай мове (Булыка A. М., Жураўскі A. I., Крамко I. I. Гістарычная марфалогія беларускай мовы. — Мінск, 1979, с. 172).
кай мове: та, то. Беларуская форма займенніка мужчынскага роду той з тг + й, руская форма — тот з га + гь.
6. У беларускай мове займеннік увесь (уся, усё, усе) аб’яднаўся з займеннікамі мяккай разнавіднасці тыпу ліой, твой, свой, чый-, творны склон адзіночнага ліку усім — як і маім, тваім, сваім-, у множным ліку усіх— як і маіх, тваіх, сваіх; усім — як і маім, тваім, сваім, чыім. У рускай мове захавалася старажытная асаблівасць скланення: всех, всем, всема (з вьс-Ьх'ь, вьсём-ь, вьсЬмй).
7. Такое аб’яднанне адбылося і ў скланенні займенніка той (тая, тое, тыя): творны склон адзіночнага ліку тым — як і маім, тваім, сваім-, у множным ліку: родны і месны склоны тых— як і маіх, тваіх, нашых, вашых-, творны склон тымі — як і маімі, тваімі, нашымі, вашымі. У рускай мове: тем (творны склон адзіночнага ліку), тех, тем, темй (множны лік).
8. У беларускай мове канчатак -е ў родным склоне займеннікаў я, ты, зваротнага сябе: мяне, цябе, сябе; у рускай я: меня, тебя, себя.
9. Канчаткі -го (родны склон), -му (давальны) у займенніках мой (маё), твой (тваё), свой (сваё), чый (чыё) у беларускай мове: майго, свайго, твайго; майму, твайму, свайму; -его, -ему — у рускай мове: Mojezo, reojeeo, Mojexty, reojeMy.
10. Форма маё, тваё, сваё, чыё назоўнага (вінавальнага) склону множнага ліку ў беларускай мове і мой, твой, свой, чьй — у рускай.
Дзеяслоў. 1. He заўсёды супадаюць дзеяслоўныя асновы: бег-чы і бежа-ть, кракта-ць і кряхте-ть, цер-ці і тере-ть, сапці і соп-еть і інш.
2. У беларускай мове ёсць суфікс інфінітыва -чы (сцераг-чы, лег-чы, дапамаг-чы, запрэг-чы, стрыг-чы), у рускай мове—ч' (гэта ч адпавядае былому *гт— зычнаму г кораня і т суфікса): мочь (з *могтй), стрйчь (з *стріігтн).
3. У беларускай мове дзеясловы I спражэння ў 3-й асобе адзіночнага ліку абвеснага ладу не маюць канчатка -ц', дзеясловы II спражэння маюць яго: ідзе, нясе, піша, бярэ; косіць, носіць. У рускай мове дзеясловы абодвух спражэнняў маюць канчатак -т: йдет, косйт.
4. У беларускай мове захаваліся былыя формы нетэматычнага спражэння: я-сі, да-сі, яс-це(ё), дас-це(ё); у гаворках, часам у літаратурнай мове: я-мо, да-мо (1-я асоба множнага ліку). У рускай мове гэтыя формы выцесніліся формамі тэматычнага спражэння: ед-й-те, дад-й-те (як і нбс-й-те).
5. У беларускай мове ёсць дзве формы прошлага часу — простая і складаная: Агаляўся твар зямлі. (ЯКолас) Хто сустрэўся быў са мною, дакрануўся раз ці два, дык той ведае ўжо, хто я: я — пякучка-крапіва. (К. Крапіва) У складаную форму ўваходзіць дапаможны дзеяслоў, які мае форму роду і ліку: быў, была, было, былі. У рускай мове сустракаецца форма прошлага
часу з было, але тут яна простая: былы дзеяслоў бытй стаў часціцаю было.
6. У беларускай мове ўжываецца форма 1-й асобы множнага ліку загаднага ладу: станьма, сядзьма, кіньма, нясем, вязем (нясём, вязём — формы абвеснага ладу). У рускай мове адбылося паслядоўнае супадзенне формы 1-й асобы множнага ліку загаднага і абвеснага ладу (косйм(!) і косйм, несем(!) і несем).
7. Заднеязычным г, к у формах 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку загаднага ладу ў беларускай мове адпавядаюць (чаргаванне) ж, ч: бягу — бяжы, бяжыце; стрыгу — стрыжы, стрыжыце; сяку — сячы, сячыце. У рускай мове такога чаргавання пяма: бегу — бегй, бегйте; секу — секй, секйте.
8. Форма загаднага ладу 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку ў беларускай мове ўтвараецца ад абвеснага ладу пры дапамозе часціцы хай (няхай) (паходзіць са старажытнага дзеяслова хаятй, які меў значэнне ‘звяртаць увагу’): хай сходзіць, няхай сходзяць; хай чытае, няхай чытаюць. У рускай мове — пры дапамозе часціцы пусть(пускай): пусть чйтает, пусть чйтают.
9. У беларускай мове рэдка ўжываюцца дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга і прошлага часу з суфіксамі -уч-(-юч-), -ач-(-яч-), -уш-, -ш-. У рускай мове яны вельмі пашыраныя (называюіцаяся, расходйвшаяся, называюіцййся, расходйвійййся).
10. Беларускім дзеепрыметнікам незалежнага стану прошлага часу з суфіксам -ладпавядаюць у рускай мове дзеепрыметнікі з суфіксамі -вш-, -ш(пасівелы — поседевйійй, амярцвелы — омертвевшйй, пажаўцелы — пожелтевшнй, счарсцвелы — счерствевшйй, очерствевйшй).
11. У беларускай мове дзеепрыслоўі незакончанага трывання маюць суфіксы -учы(-ючы), -ачы(-ячы): ідучы, будуючы, кажучы, малюючы, лежачы, лепячы, седзячы, робячы. У рускай мове а(-я): йдя, неся, чйтая, сйдя. Беларускія дзеепрыслоўі на -учы(-ючы), -ачы(-ячы) — гэгa закасцянелыя кароткія дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу жаночага роду (йдучй, робячй); рускія дзеепрыслоўі тыпу йдя, неся — закасцянелыя кароткія дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу мужчынскага і ніякага роду (йда, неса-+ йдя, неся).
12. У беларускай мове ўжываюцца дзеепрыслоўі незакончанага трывання ад дзеясловаў тыпу біць, піць, віць, ліць, шыць, жаць, ад дзеясловаў тыпу мазаць, пісаць, рэзаць (б’ючы, п’ючы, мажучы, пішучы). У рускай мове такіх дзеепрыслоўяў няма.
§ 9. Асаблівасці беларускага і рускага сінтаксісу
Выражэнне выказніка. 1. У беларускай літаратурнай мове кароткія прыметнікі ў ролі выказніка (і ўвогуле) ужываюцца абмежавана. У рускай літаратурнай мове яны ўжываюцца куды часцей. У рускай мове: он болен, он сйлен, он умен,
он добр, a таксама ловок, удобен, легок, тйх, дйк, мелок, спокоен, полон, труден, верен і інш.; она смешна, легка, мягка, горька, вредна, тонка, тяжка, трудна, нова, толста, бела і інш. А па-беларуску нельга сказаць: ён хвор, моцан, разумен, старанен, добр. Як правіла: ён хворы, разумны, старанны, добры, спрытны, зручны, лёгкі, ціхі, дзікі, колкі, дробны, спакойны, поўны9, цяжкі; яна шкодная, смешная, лёгкая, мяккая, горкая, тонкая, новая, тоўстая і інш.
2. Назоўнік у ролі выказніка ў беларускай мове можа ўжывацца не толькі ў назоўным, а і ў іншых склонах (параўн.: Мінск — сталіца Беларусі. Цяпер дзед у нас за вартаўніка. Андрэй стаў выдатнікам. Адзенне яго ў брудзе.). У Маладзечанскім, Бялыніцкім, Мінскім, Лагойскім і іншых раёнах назіраецца частае ўжыванне сказаў тыпу: Ен у нас брыгадзір і ён у нас брыгадзірам; Павел — раённы пракурор і Павел раённым пракурорам; Сын — доктар і Сын доктарам. Як ставіцца да ўжывання такіх канструкцый? Якая з іх літаратурная, а якая — дыялектная?
У канструкцыях цяперашняга часу часцей ужываецца выказнік у назоўным склоне (Сын— доктар. Ен у нас — брыгадзір). Гэта не азначае, што ўжыванне творнага склону (Сын доктарам. Брат Павел раённым пракурорам) —дыялектызм і парушэнне нормы. Абедзве канструкцыі бытуюць і ў народных гаворках і ў літаратурнай мове. Шмат хто з дзяцей былых парабкаў цяпер ужо інжынерамі, студэнтамі. (3. Бядуля) У суседнім сельсавеце жанчына—старшынёю. (3. Бядуля) Я таксама камандзірам, хоць служу другое лета. («Дванаццаць песень аб Чырвонай Арміі») Пасля вайны ён увесь час парторгам у нашым калгасе. (I. Шамякін)
Ужыванне творнага склону выказніка ў канструкцыях цяперашняга часу не новая асаблівасць беларускага сінтаксісу. У старажытных беларускіх помніках сустракаем: ...мы убачйлй, йж то есть шкодою, а не пожйт'ьком'ь господарынй... Тая Ганна есть власная сестра небожчйка Мартйна, а нам теткою.
Брат-—афіцэр і Брат афіцэрам — гэта канструкцыі, якія не проста суіснуюць як раўназначныя. Яны адрозніваюцца значэннем. Звернемся да прыкладаў, узятых з народнай мовы (без перадачы фанетычных асаблівасцей).
3 назоўным склонам: Аднаго брата жонка і другога брата жонка — гэта ятроўкі. Пайшла пагалоска, што Кандрат — вельмі добры варажбіт.
3 творным склонам: Сын ваенным доктарам. Сын Рыгор афіцэрам. Тры сыны шоферамі. Саша на яго месцы брыгадзірам. Павел трактарыстам. Васілёў Мікіта конюхам (Глускі раён Магілёўскай вобласці).
9 Ва ўстойлівых, закасцянелых выразах сустракаецца кароткая форма, напрыклад: Повен падпечак белых авечак. (Загадка)
Калі выказнік выражаецца назоўным склонам, тады дзейнік (дзейная асоба) уяўляецца таму, хто гаворыць, як прадмет стану. Калі выказнік мае форму творнага склону, дзейнік уяўляецца як актыўны, дзейны прадмет (суб’ект)10.
Выражэнне прыналежнасці. У беларускай мове прыналежнасць значна часцей выражаецца прыналежнымі прыметнікамі, чым у рускай мове.
У беларускай мове — як правіла, бацькоў кажух, маміна хустка, матчына ласка. У рускай мове звычайна: шуба (полушубок) отца, кнага товарйіца. Параўн. назвы твораў: «Нёманаў дар», «Рыбакова хата», а на рускай мове (пераклад): «Дар Немана», «Хата рыбака».
Выражэнне зваротка. У беларускай мове зваротак выражаецца не толькі формай назоўнага склону назоўніка, але і клічнаю формай: Краю Савецкі, новыя людзі! Песняіі вітаю я вас! (Я. Колас) Калі што якое, суседзе, дык ты да мяне. (3. Бядуля) Гуслям, княжа, не пішуць законаў. (ЯКупала) Што ж тут думаць? Смела, браце! (Я. Колас) Ну, малойча, у чым справа? (Я. Колас) Эге ж, хлопча: не забыта тая праўда на зямлі. (Я. Колас) А дзе праўда, браце мілы, справядлівасць тая дзе? (Я. Колас) Сябры мае, Піліпе і Максіме, пішу, здаецца, развітальны. ліст. (В. Таўлай) Ой, рыбача, рыбалове, рыбка тут — зубастая. (В. Таўлай)
У сучаснай рускай літаратурнай мове клічны склон не захаваўся, калі не лічыць, як пішуць даследчыкі рускай мовы, царкоўнаславянскіх боже і господй, што сталі выклічнікамі.
Пытальныя сказы. У беларускай мове ў пытальных сказах часта ўжываецца часціца ці. Месца гэтай часціцы — на пачатку сказа: Ці ж мы, хлопцы, рук не маем? Ці ж нам сілы бог не даў? (Я. Колас) Ці ж я ростам не высокі? Ці ж у грудзях не ійырокі? (Я. Колас) Ці знаў хто, братцы, з вас Тараса? («Тарас на Парнасе»)
У рускай мове часціцы ці адпавядае лй, месца яе — пасля слова, да якога яна стасуецца: He заступятся лй за меня дедушка алй бабушка? (А. Пушкін) Так отдам лй я тебе эту волюшку, дорогую, короткую? (А. Астроўскі)
Спалучэнні лічэбнікаў два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры з назоўнікамі. У беларускай мове назоўнікі ў спалучэнні з лічэбнікамі два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры маюць форму адпаведнага склону множнага ліку, у тым ліку назоўнага (вінавальнага, калі назоўнікі абазначаюць неадушаўлёныя прадметы); г. зн. не толькі двух рублёў, дзвюх сцежак, двум братам, дзвюм сёстрам, абодвум гарадам, абедз-
10 Пра гэта гл. у працы Т. П. Ламцёва «Нсследованне в областн нсторнн белорусского сннтакснса. Составное сказуемое н его нзменення в нсторнн белорусского языка» (Учен. зап. Белорус. ун-та. Сер. фнлол., 1941, вып. 2, с. 127), а таксама ў маім артыкуле «Некаторыя сінтаксічныя асаблівасці народных гаворак» (Весці АН БССР. Сер. грамадск. навук, 1965, № 2, с. 75—76).
вюм вёскам і г. д., а і два рублі, дзве сцежкі. У калгас на практыку прыехалі два студэнты. Спаборнічаюць два гарады. Каля вёскі б’юць дзве крыніцы. Паўсталі два новыя жаданні і два новыя пытанні. Абодва суседнія калгасы вырошчваюць грэчку. Абодва сыны падаліся ў навуку. Абедзве крыніцы б’юць з-пад кустоў. Абодва заданні цяжкія. Абодва вядры поўныя. Тры аграномы з суседніх калгасаў з’ехаліся на нараду. Тры чырвонцы — гэта трыццаць рублёў. Тры суседнія вёскі сумесна будуюць клуб, школу і стадыён. Тры пісьменнікі выйшлі з вёскі Нізок. Чатыры разведчыкі рапартавалі пра сваю ўдачу. У вялікім пакоі чатыры акны. У задачы чатыры пытанні. Здаў два экзамены. Рашыў абедзве задачы. Прыбрала ўсе тры пакоі. Рэшты атрымаў тры рублі. Збудавалі чатыры новыя пасёлкі, а ў іх чатыры дзіцячыя сады, чатыры школы і чатыры бібліятэкі.
Такая самая форма назоўніка ў спалучэннях з састаўнымі лічэбнікамі, якія канчаюцца на два (дзве), тры, чатыры: Атрымалі дыпломы пяцьдзесят два (тры, чатыры) выпускнікі філалагічнага факультэтаУ вобласць прыехалі дваццаць дзве (тры, чатыры) маладзенькія сястрычкі, што сёлета скончылі медыцынскую школу. Адказаў на ўсе дваццаць два (тры, чатыры) пытанні. Пражыў на свеце сто два (тры, чатыры) гады. Атрымаў за адпачынак дзвесце дваццаць два (тры, чатыры) рублі. 3 заданнем справіліся за дваццаць два (тры, чатыры) тыдні. Школу збудавалі за трыццаць два (тры, чатыры) месяцы.
Некаторыя назоўнікі ў такіх спалучэннях з лічэбнікамі два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры маюць націск не на тым складзе, што ў множным ліку. Так, напрыклад: два вядры, два акны, дзве сцяны, а ў множным ліку — вёдры, вдкны, сцёны. У спалучэннях два акны, дзве сцяны назоўнікі набылі (прынялі) канчатак множнага ліку, але захавалі націск парнага ліку-
У рускай мове ў такіх спалучэннях назоўнікі ўжываюцца ў родным склоне адзіночнага ліку: Соревнуются два города. Оба вопроса трудные. С заданйем справйлйсь все двадцать два (трй, четыре) студента. Школу постройлй за трйдцать два (трй, четыре) месяца.
Заўвага. У старажытнай агульнаславянскай, а потым і ва ўсходне славянскай мове пры лічэбніках шры, чатыры назоўнікі ўжываліся ў назоўным склоне множнага ліку, пры лічэбніках два, дзве—у назоўным склоне парнага ліку. Пад уплывам спалучэнняў тры сталы, чатыры спгалы, тры рублі, чатыры рублі яшчэ ў старажытнай беларускай мове ўзніклі спалучэнні два сталы, два рублі (на месцы былога дгеа стола, дгва рубля, дзе стола, рубля — назоўны склон парнага ліку). З’яўленне формы сталы, рублі (два, тры, чатыры) тлумачыцца і агульнай тэндэнцыяй выцяснення парнага ліку множным. У рускай мове захаваліся спалучэнні два стола, два рубля, а пад уплывам іх сталі ўжываць трй (четыре) стола, трй (четыре) рубля; былая форма назоўнага склону парнага ліку (стола, рубля) успрымаецца ў сучаснай рускай мове як форма роднага склону адзіночнага ліку.
Некалькі асаблівасцей у будове адпаведных словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах.
1. У беларускай мове прыназоўнік па ўжываецца з месным склонам множнага ліку для выражэння шматлікіх і разнастайных значэнняў, напрыклад: па палях і сенажацях (прасторавае), па вечарах (часавае), сумаваць па родных (аб’ектнае) і інш. Па нашых гарадах і вёсках крочыць сямігодка. («Звязда») Іх па прысадах павёз. (X. Куляшоў) Па вечарах у хаце-чытальні людна. («Літаратура і мастацтва») Таксама і па ўнуках трохі замаркоціўся дзед, асабліва па Андрэю. (Я. Колас) Па ўсіх абмеркаваных пытаннях сход прыняў рашэнні. («Звязда») Я трывогу тваю зразумеў па вачах. (П. Броўка) Відаць па вочках, што ходзіць па ночках. (Прыказка)
У рускай мове ў такіх выпадках прыназоўнік no ўжываецца з давальным склонам множнага ліку: Медленно ползлй эшелоны no россййскіім равнйнам. (А. Талстой)
2. Пры дзеясловах смяяцца, кпіць, здзекавацца, глуміцца, насміхацца, жартаваць, рагатаць, цешыцца, дзівіцца дапаўненне ўжываецца з прыназоўнікам з і ставіцца ў родным склоне. Чытае ён, а мне дык здаецца, ён з нашага брата і з праўды смяецца. (Ф. Багушэвіч) Ясна, што панна Ядвіся насміхаецца з яго. (Я. Колас) Родны Букчаў брат доўга не цешыўся з братавага панавання. (К. Чорны) He смейся з людзей,— смейся з сябе і сваіх дзяцейй. (Прыказка) Смяюцца не з калекі, а з няўмекі. (Прыказка) Дзедка заўсёды жартуе з мяне... (Я. Купала) Цешылася маці з дзяцей сваіх. («Звязда») 3 гэтага дзівілася Наталя, тады яшчэ пачынаючы баяцца Алеся. (Я. Скрыган) 3 яго смяяліся. (I. Шамякін) Ударыла чацвёртая гармата, самы адсталы ў мірным вучэнні. разлік, з якога мы заўсёды кпілі, першы адкрыў агонь. (I. Шамякін)
У рускай мове пры дзеясловах смеяться, аздеваться, шутйть і некаторых іншых дапаўненне ўжываецца з прыназоўнікам над і ставіцца ў творным склоне: Может быть, вы хотйте посмеяться надо мной... (М. Лермантаў) Но онй, как водйтся, любят шутйть над тйхймй парнямй. (М. Бубянноў)
3. У спалучэнні з дзеясловамі руху ісці, хадзіць, бегчы, ехаць, ляцець, пасылаць (пры вызначэнні мэты) назоўнік (займеннік) звычайна ўжываецца ў вінавальным склоне з прыназоўнікам па. Хто пойдзе па Данілаву галаву, той сваю няхай дома пакідае. (К. Крапіва) Па ваду да крыніцы ты йдзеш цераз луг, што ў кветкі прыбраны. (П. Панчанка) Па маю ідзе душу. (А. Александровіч) Схадзі, хлопча, па бацьку. («Звязда») Збегай па брыгадзіра. («Літаратура і мастацтва») Гэта крычаў... салдат, відаць, з тых беднякоў, што густа ехалі з Полыйчы па хлеб за мяжу. (Я. Брыль) Ідзі па сядло. (Я. Брыль) Я прыйшоў па цябе. (У. Шахавец) «Зараз жа збірайся і едзь па дачку»,—■ сказаў ён раптам строга. (Я. Скрыган) Як туманіцца поле раніцай, бягу з вёдрамі па ваду... (П. Трус)
11 Сэнс прыказкі: у народзе не любяць насмешнікаў, несамакрытычных людзей.
У рускай мове ў такіх выпадках звычайна ўжываецца прыназоўнік за і творны склон дапаўнення; Некоторые сбегалй за зрйтельнымй трубамй. (I. Ганчароў) Весь следуюіцйй день Герасйм не показывался, так что вместо его за водой должен был с-ьездйть кучер Потап.... (I. Тургенеў) Ходйм мы к Арагее светлой каждым утром за водой. (А. Пушкін)
Калі ў паказаных словазлучэннях ужываюцца назвы ягад (брусніцы, маліны, суніцы, парэчкі, чарніцы, буякі, або дурніцы, і інш., а таксама слова ягады) і назвы грыбоў (лісіцы, сыраежкі, ваўнянкі, кабылкі, асовікі і інш. і само слова грыбы), то гэтыя назоўнікі звычайна ставяцца ў вінавальным склоне, але з прыназоўнікам у: Ідуць у брусніцы 'дзеўкі, маладзіцы, а Міхася цягне бор і хвайнячок. (Я. Колас) Заўтра, у дзень адпачынку, зноў многа хто ў грыбы пойдзе. (3. Бядуля) Ты, мусіць, даўно ўжо ў ягадах не была. (К. Крапіва) Мы і вы пайшлі ў грыбы. (Жартоўны народны верш)
У некаторых пісьменнікаў можна сустрэць ісці па ягады, ісці па грыбы.
У рускай мове звычайна — пошла за ягодамй (за малйной, за клубнйкой), пошла за грйбамй: Катя уехала с компанйей к знакомым в Заречье подышать соснамй й походйть за грйбамй. (Г. Нікалаева) Шла девйца no лесочку, за малйной шла. (Песня)
4. Беларускім спалучэнням тыпу разумнейшы за яго (яе), большы за яго (яе), меншы за яго (яе), цвярдзейшы за яго (яе), лягчэйшы за ўсё, смялейшы за ўсіх, разумнейшы ад яго (яе), хітрэййіы ад яго (яе), в таксама разумнеййіы над яго 12 ў рускай мове адпавядаюць спалучэнні умнее его, больше его, меныйе его, тверже его. Іх — шэсць, і ўсе яны. такія розныя, ёсць старэйшы за мяне па гадах. (I. Шамякін) Новы кароўнік у тры разы большы за стары. («Звязда») За Костуся ён год на дзесяць старэйшы. (К. Чорны) Былінскі старэйшы за Тамару. (I. Гурскі) Papa дужэйшая за вас усіх? (У. Дубоўка) Ен старэйшы ад мяне гадоў на чатыры. (Я. Колас) Там, поплеч з ім, стаяў чалавек, ростам вышэйшы ад яго. (К. Чорны) Віцю было ўжо болый за два гады. (А. Кулакоўскі)
Параўн. у рускай мове: Усердней его трудно найтй кого-лйбо во всем театре. (А. Чэхаў) Под hum струя светлей лазурй, над hum луч солнца золотой. (М. Лермантаў) Ленйн й теперь жйвее всех жйвых, наше знанье, сйла й оружйе. (У. Маякоўскі) Он старше всех нас. («йзвестня»)
5. Пры дзеясловах ажаніць (жаніць), ажаніцца (ажаніць), як правіла, дапаўненне ўжываецца з прыназоўнікам з і ставіцца ў творным склоне; Язэп Крушынскі... ажаніўся з дачкою ляснічага, паннаю Ганнаю... (3. Бядуля) Яшчэ ажэніцца багаты пан
12 Прыназоўнікі ад і над ужываюцца ў такіх спалучэннях радзей, чым прыназоўнік за.
з магілаю, а бедны хлопец з мілаю. (X. Куляшоў) Ажанілі мяне ды з нялюбаю. (3 народнай песні) Сябар пісаў, як яго падпаілі і хацелі ажаніць з адной жанчынаю. (Я. Колас) Клемусь хацеў пажаніцца са мной. (А. Александровіч) Пілі тут [пра паліцэйскіх у гады нямецка-фашысцкай акупацыі], жаніліся. Каб яны з сырою зямелькаю ды з магілаю ажаніліся. (3 успамінаў калгасніцы з Глуска)
У рускай мове пры дзеяслове женйться дапаўненне ўжываецца з прыназоўнікам на і ставіцца ў месным склоне: «Поеду в тюрьму, скажу ей, буду просйть ее простйть меня. Н еслй нужно, да, еслй нужно, женюсь на ней»,— думал он [Нехлюдов]. (Л. Талстой) Я решнл женйться на вас. (Л. Талстой)
6. Спалучэнні з прыназоўнікам праз у беларускай мове выражаюць прычыну, прычынныя адносіны: Праз гэта ты і даспадобы мне... (М. Багдановіч) Праз цябе, дзявоцкая краса, слёзы коцяцца, як буйная paca. (М. Багдановіч) (У мове газет, публіцыстыкі з гэтым значэннем часта ўжываюць прыназоўнік з-за.)
Прыназоўнік праз ужываецца ва ўстойлівых спалучэннях праз слёзы, праз сон, праз смех: Так узруйіыцца хлапчынка, і тады, нібы праз сон, штось мільгнецца на хвілінку... (Я. Колас) Ен сказаў гэта праз сціснутыя зубы, (К. Чорны) 1 песні... я праз слёзы не магу пачаць. (М. Танк) Хворы стагнаў праз сон, жонка яго не будзіла. (3. Бядуля) Раптам праз сон чуе: нешта над галавою моцна зашумела, залопала. (3 кнігі казак «Бацькаў дар») Ажно слёзы заблішчэлі ў вачах. Выціраючы іх, праз смех сказаў... (I. Шамякін) Так соладка спаць і ўсміхацца праз сон13. (Я. Брыль) Праз слёзы пуначка дае адказ: «Крумкач наскочыў, песню нашу выкраў». (У. Дубоўка)
Ужыванне ў такіх спалучэннях прыназоўніка скрозь замест праз успрымаецца як літаральны пераклад з рускай мовы, для якой характэрны сквозь слезы, сквозь зубы, сквозь смех.
7. Прыназоўнік праз ужываецца ў спалучэнні пранікаць праз, прабівацца праз, праходзіць праз і да іх падобных: Праз цёмныя фіранкі ледзь пранікала святло. («Літаратура і мастацтва») Праз шчыліны зачыненых акяніц прабівалася яркае асвятленне. (Я. Колас) Мы дзень і ноч прабіваліся праз хмызнякі і балоты. («Звязда»)
Прывядзём для падмацавання назвы твораў і зборнікаў: paMan П. Галавача «Праз гады», паэма П. Броўкі «Праз горы і стэп», зборнікі М. Танка «Праз вогненны небасхіл», М. Машары «Праз навальніцы», А. Зарыцкага «Праз бурныя парогі».
У рускай мове ў такіх выпадках ужываецца прыназоўнік сквозь: Сквозь волнйстые туманы пробйрается луна... (А. Пушкін)
8. Словазлучэнні са словамі падобны da... X беларускай мо-
13 У народных гаворках і ў літаратурнай мове побач з усміхацца праз сон, плакаць праз сон ужываюцца ўсміхацца ў сне, плакаць у сне, прычым часцей, чым першыя, якія ўспрымаюцца як калькі.
ве падобны да (каго — чаго) ужываецца побач з падобны на; у рускай мове похожай на (кого — что), подобный (кому — чему). Сапсутых звычаяў чалавек усё будзе ганьбіць, што не падобна да французскага... (В. Дунін-Марцінкевіч) Гэта было штосьці падобнае да хітрасці, хоць і не хітрасць. (К. Чорны) Азірніся, падзівіся — мірты, лаўры, кіпарысы не падобны да сябе. (П. Панчанка) Хлопец там адзін угледзеў ключык з золата ці з медзі, што ляжаў на дне азёрным, болый да зорачкі падобны. (У. Дубоўка) Героі наіаы бываюць не зусім падобныя да жывых людзей, а паводзіны іх выклікаюць недаўменне сваёй надуманасцю. (Я. Брыль) Як ён да нашага падобны! (П. Броўка) Ён жа падобны да дзятла, калі глядзець на яго збоку... (I. Шамякін)
У рускай мове: Вдруг что-то похожее на песню поразйло мой слух. (М. Лермантаў) Оттого-то, может быть, людй, подобные Вернеру, так страстно любят женіцйн. (М. Лермантаў)
9. П а е х а ц ь у млын, завезці ў м л ы н. У беларускай мове ўжываюцца спалучэнні паехаць у млын, завезці збожжа ў млын і падобныя да іх: Пайсці ў грыбы ці ў тую ж рыбу, або паехаць у сялібу, ці ў млын малоць на хлеб збажынку... (Я. Колас) Раз хацелі везці ў млын. (Д. Крапіва) Я вас правяду ў млын. (К. Чорны)
У рускай мове: поехать на мельнйцу, свезтй рожь на мельнйцу: Как почему? Да сколько раз, бывало, в неделю он на мельнйцу езжал? (А. Пушкін)
10. Метраў за сорак, крокаў за д з е с я ц ь. Пры вызначэнні прасторы, адлегласці ад аднаго прадмета да другога ўжываюцца спалучэнні з прыназоўнікам за: Сярод чужых пяць год я чужою тут жыла, за сорак вёрст ад родных, ад роднага сяла. (А. Куляшоў) Падбадзёраны, я нарэшце падняў галаву і адразу вызначыў месца... ворага; ён быў метраў за сорак наперадзе, за вялікім валуном, паабапал якога стаялі дзве каржакаватыя сасны. (I. Шамякін) Знаходзіцца гаспадарка за сем кіламетраў ад Віцебска. («Звязда») У пракуратуру паведамілі, што за два кіламетры ад пасёлка... знойдзены сляды... («Звязда») На хутары, кіламетраў за шэсць ад школы... (Я. Колас)
У рускай мове беларускім спалучэнням кіламетры за два, крокаў за дваццаць звычайна адпавядаюць верстах в двух, шагах в двадцатй: В четырех верстах от меня находйлось богатое поместье, прйнадлежаіцее графйне В***. (А. Пушкін)
11. С а б р а ц ь п а се м ц энт н е р а ў, н а б р а ц ь n a адзінаццаць ачкоў. У спалучэннях з размеркавальнаколькасным значэннем (зарабілі па пятнаццаць рублёў, выбілі па сем ачкоў, сабралі па восем цэнтнераў, узаралі па адзінаццаць гектараў) лічэбнік мае форму вінавальнага склону: Да Сяргея яны адразу кінуліся — два хлапчукі, ім было на выгляд гадоў па шэсць-сем. (I. Шамякін) Першая брыгада сабрала жыта па трынаццаць цэнтнераў з гектара, а трэцяя толькі па во-
сем. («Звязда») За дзень бібліятэка выдае ўсяго па дваццаць — трыццаць кніг. («Літаратура і мастацтва»)
У рускай «яове такім спалучэнням адпавядаюць заработалй no пятнадцатй (давальны склон) рублей і заработалй no пятнадцать (вінавальны склон) рублей.
12. Прабачце яму, падзякуйце яму. У беларускай мове; прабачце (выбачайце) мне (яму, ёй, брату, брыгадзіру, настаўніку), даруйце мне (яму, брату); дзякуйце мне (яму, настаўніцы), падзякуйце яму. У рускай мове: йзвйнате меня (ее, его), простнте меня, благодарйте (поблагодарйте) меня (его, брата, учйтельнйцу). Гэта значыць, у беларускай мове пры дзеясловах прабачыць, выбачыць, дараваць, дзякаваць, падзякаваць і некаторых іншых дапаўненне ставіцца ў давальным склоне: А ты, сынку, падзякуй настаўнікам, дырэктару і папрасіся, хай яны прабачаць табе. («Звязда») Выхаванцы дзіцячага дома шчыра дзякавалі партыі і радзіме за клопаты пра іх. Яны дзякавалі сваім настаўнікам за веды. («Настаўніцкая газета») Даруйце мне, што я не вельмі ўмею расказаць. («Літаратура і мастацтва»)
У рускай мове пры дзеясловах простйть, йзвйнйть, поблагодарйть і падобных дапаўненне ставіцца ў вінавальным склоне: Вы йзвйнйте меня, старуху. («йзвестпя») Простй меня, о Родйна, простй. (М. Някрасаў) Я благодарю родную Коммунйстйческую партйю й родное Советское правйтельство за высокую оценку мойх заслуг. («Правда»)
13. Што (ж) д а..., т о (д ык), што(ж) д а т ы ч ы ц ц а..., то (дык), што (ж) тычыцца..., (дык). Усе гэтыя ўстойлівыя спалучэнні характэрны сучаснай літаратурнай мове, прычым з адным значэннем. Першае з іх часцей ужываецца ў мове майстроў слова, яго практычных знаўцаў: Што да граматычнага ладу, дык тут няма патрэбы ў запазычаннях. (К. Крапіва) А што да песні маёй,— над светам яшчэ пачуеце вы не раз, сябрамі будзе яна прапета ў новых бітвах у слаўны час. (М. Танк) Што да сялян, то добра... (В. Дунін-Марцінкевіч) А што да мікуцічанскіх мужчын, дык яны нават заахвочвалі залёты «Дзеда Хрушча»... (Я. Колас) Што ж да аўтаматчыкаў, то яны кінулі грузавікі і разбегліся ў поле. (К. Чорны) А што да нашай фермы, то там у нас і парадак і поспехі. («Звязда»)
Другое і трэцяе спалучэнні (што датычыцца..., то; што тычыцца..., то) часцей ужываюцца ў мове перыядычных выданняў: Што датычыцца зяблівага ворыва, то яго яшчэ і не пачыналі. («Калгасная праўда») А што датычыцца будаўнічага матэрыялу, то ў калгасе ёсць і лес, і камень, і гліна. (Тамсама) Што датычыцца бібліятэкі, то пра яе ні разу не ўспомнілі ў аддзеле культуры. («Літаратура і мастацтва»)
I ў мове перыядычных выданняў варта было б аддаць перавагу спалучэнню што (ж) да..., то (дык); Што ж да бібліятэкі, то пра яе ні разу не ўспомнілі ў аддзеле культуры.
У рускай мове, як правіла, ужываецца что (же) касается..., то: Что касается прйшкольных участков, то в областй ймй мало занймаются, она в запуіценном состояшш. («Увдтельская газета»)
Своеасаблівыя і многія іншыя словазлучэнні, напрыклад:
Захварэць н а... Крушынскі захварэў на рак... (3. Бядуля) Чалавек захварэў на шкарлятыну. («Звязда») ...хворы на сухоты... (Літаратура і мастацтва)
У рускай мове: заболеть корыо, заболеть туберкулезом.
Дом на тр ы пакоі. Звычайны драўляны, пафарбаваны домік на тры пакоі з кухняй і квадратным калідорчыкам. (Я. Брыль)
Дзень пр ы д ні. Дзень пры дні барахлом запасаўся... (М. Калачынскі)
Займацца (брацца) на свет (н а дзень). Раніцою, як толькі-толькі пачало займацца на свет, усё войска рушыла ў паход. (Я. Колас) Зборнік вершаў А. Вялюгіна «На зоры займае». Пад вечар стала брацца на мароз. («Звязда»)
Прыйсціся д a с п а д о б ы... Было відаць, што гэтыя словы прыйшліся яму даспадобы. (Я. Колас) Праз гэта і ты даспадобы мне. (М. Багдановіч) Ды гавораць так: «Ці да смаку наш госць багаты?» (М. Багдановіч)
Зразумела, тут прыведзены не ўсе адпаведнікі беларускіх і рускіх словазлучэнняў.
ГІСТАРЫЧНЫЯ УМОВЫ УТВАРЭННЯ I РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
§ 10. Старажытная ўсходнеславянская народнасць і яе мова
У другой палове IX ст. нашай эры ўзнікла вялікая дзяржава Кіеўская Русь з цэнтрам у Кіеве. Яна не была ні беларускаю, ні рускаю, ні ўкраінскаю дзяржаваю: тады яшчэ не было асобных усходнеславянскіх народаў; гэта была ўсходнеславянская феадальная дзяржава, у якой складвалася з былых блізкіх славянскіх плямёнаў усходнеславянская народнасць, складалася мова гэтай народнасці. Зразумела, у гэтай усходнеславянскай мове былі пэўныя адрозненні, дыялектныя асаблівасці: гэта была ні ўласна беларуская, ні ўласна руская, ні ўласна ўкраінская мова. He выпадкова засталася як успамін працяглая спрэчка пра тое, каму належыць старажытны ўсходнеславянскі твор «Слово» (яго поўная назва «Слово о пл'ьку HropeBt, йгоря сына Святьславля, внука Ольгова»): беларусам, рускім ці ўкраінцам 14. Мова яго — старажытная ўсходнеславянская.
11 Вольскі В. Нарысы гісторыі беларускай літаратуры эпохі феадалізму. — Мінск, 1958, с. 51— 82.
У Кіеўскай Русі, гэтай адзінай дзяржаве ўсходніх славян, развіваліся эканамічныя, культурныя сувязі паміж асобнымі яе землямі. Але сувязі і зносіны паміж часткамі вялікай краіны не былі моцныя і трывалыя. Таму разнастайныя дыялектныя асаблівасці ў тых умовах не маглі сцерціся. Пашырэнне феадальнай уласнасці на зямлю, развіццё рамяства і гандлю вялі да ўмацавання феадальных цэнтраў (Полацк, Ноўгарад, Валынь, Суздаль і інш.), а ўзвышэнне іх эканамічнага і палітычнага значэння прывяло да драблення Кіеўскай Русі на асобныя княствы — своеасаблівыя дзяржавы. У ліку першых княстваў, якія аддзяліліся ад старажытнай усходнеславянскай дзяржавы, былі Полацкае (Полацка-Мінская зямля) і Наўгародскае. У другой палове XI — пачатку XII ст. Кіўская Русь распалася, вялікі кіеўскі князь страціў уладу, яна пераходзіла ў рукі феадалаў асобных земляў, шматлікіх княстваў 15. 3 кожным годам узвышаецца роля феадальных гарадоў, яны становяцца эканамічнымі, палітычнымі і культурнымі цэнтрамі пэўных тэрыторый.
§ 11. Утварэнне беларускай народнасці і яе мовы
У XIII —пачатку XIV ст. тэрыторыя амаль усёй сучаснай Беларусі апынулася ў Вялікім княстве Літоўскім. У гэтай дзяржаве аказаліся таксама землі сучаснай Украіны. Паўночнаўсходнія і паўднёвыя землі былой Кіеўскай Русі трапілі пад уладу татара-мангольскіх заваёўнікаў. У новых гістарычных умовах з XIII ст. пачалі складацца, а за XIV—XVI ст. утварыліся тры ўсходнеславянскія народнасці — беларусы, рускія, украінцы, адпаведна — беларуская, руская, украінская мовы.
У XIV ст. з’явілася назва, якая жыве і сёння,— Белая Русь (Беларусь). Ф. Энгельс у артыкуле «Якая справа рабочаму класу да Польшчы?» пісаў пра існаванне беларусаў і іх мовы ў канцы XIV ст.
Пісьменнасць XV ст. на Беларусі (беларускае пісьменства) характарызуецца насычанасцю спецыфічна беларускімі асаблівасцямі, і ёсць падставы гаварыць пра беларускую літаратурнапісьмовую мову, якая сваімі фанетычнымі, граматычнымі, лексічнымі асаблівасцямі істотна адрозніваецца ад усходнеславянскай мовы X—XII ст.
Мова беларускай народнасці, такім чын’ам, склалася ў XIV— XVI ст., калі землі сучаснай Беларусі знаходзіліся ў складзе Вялікага княства Літоўскага ва ўмовах узмацнення эканамічных і культурных сувязей паміж населызіцтвам беларускіх зямель, ва ўмо'вах барацьбы за нацыянальную незалежнасць супраць чужаземнай агрэсіі—татарскіх, нямецкіх і іншых заваёўнікаў.
15 3 Кіеўскай Русі выдзеліліся Полацка-Мінская і Турава-Пінская землі, а з часам з’явіліся асобныя княствы — Полацкае, Мінскае, Заслаўскае, Тураўскае, Пінскае, Берасцейскае, Друцкае, Гарадзенскае (Гродна), Слуцкае, Мсціслаўскае і інш.
Пры вывучэнні складанага пытання пра паходжанне беларускай (як і рускай, украінскай) мовы трэба мець на ўвазе, што беларуская мова бярэ свой пачатак не з якога-небудзь пэўнага года ці нават дзесяцігоддзя, скажам інакш: узнікненне беларускай мовы нельга датаваць пэўным годам ці дзесяцігоддзем. Беларуская мова (як і руская, украінская) развівалася з агульнай усходнеславянскай мовы. Асноваю фанетычнай сістэмы, граматычнага ладу, слоўніка беларускай мовы з’явілася старажытная ўсходнеславянская мова. 3 гэтай мовы перайшлі ў беларускую такія, напрыклад, фанетычныя асаблівасці:
поўнагалоссе: ворогквораг, полонт^-палон, середа-*серада; ч з былых *тй (*tj) і *кй (*kj): мачаха, лячу, гарачы;
о (->а) з былога пачатковага *К (js): *Нсень -> (в)осень, *Нзеро -> (в )озера;
пачатковае спалучэнне *рот (*rot) з былога *орт (*огі) у словах тыпу розум, розніца, роўнасць.
Некаторыя дыялектныя асаблівасці ўсходнеславянскай мовы маглі стаць і з часам сталі характэрнымі асаблівасцямі той ці іншай усходнеславянскай мовы. Так, у гаворках, з якіх утварылася беларуская мова, былы выбухны г (g) замяніўся фрыкатыўным прыдыхальным г (h), г. зн. прыдыхальным быў гук г у продкаў беларусаў яшчэ ў XII ст.; узнік і пашырыўся зычны ў з былога в (крйвьда -жрыўда)-, былыя спалучэнні рт>, лн, рь, ль змяніліся так, што ўзнікла чаргаванне тыпу дрогнуць — дрыжаць, глотка — глытаць, блеск (бляск) — бліскавіца-, былыя рэдукаваныя т>, ь у пазіцыі перад наступным / супалі з ы, і (молодкй маладыймалады, чьйь-+чій-+чый, друг'ьй-^другый-^ другій -> другі).
3 XIII ст., а інтэнсіўней — з XIV ст. развіваюцца іншыя асаблівасці беларускай фанетыкі, сярод іх: памякчэнне д', т' і ўтварэнне мяккіх дз' і ц' (дзіця, дзвесце)-, далейшае памякчэнне мяккіх свісцячых з', с' (песня, кузня)-, падаўжэнне зычных (кассё, галлё, жыццё)\ зацвярдзенне р I інш.
У Вялікім княстве Літоўскім, значную частку якога складала тэрыторыя сучаснай Беларусі, мова беларусаў была моваю дзяржаўных устаноў, моваю дзяржаўных дыпламатычных зносін, на ёй пісаліся акты і граматы, сеймавыя пастановы і іншыя дакументы. На беларускай мове ўзнікла і развілася багатая на свой час літаратура: пераклады з іншых моў, летапісы, вучэбныя кнігі, арыгінальныя літаратурныя творы. Беларуская мова пашырылася ва ўжыванні на этнаграфічную Літву. Даследчык актавай кнігі Ковенскага (Каўнаскага) земскагасуда A. К. Антановіч у кнізе «Язык судебной (актовой) кніігіі Каунасского земского суда 1566—1567 гг.» (Внльнюс, 1961) адзначае, што мова дакументаў, напісаных у XVI ст. у Коўне, зусім супадае з моваю беларускіх грамат гэтага часу. На беларускай мове пісалі на тэрыторыі этнаграфічнай Літвы не толькі беларусы, а і літоўцы.
У развіцці старажытнай беларускай мовы, у прыватнасці яе літаратурна-пісьмовай формы, вялікую ролю адыграла кнігадрукаванне, распачатае беларускім вучоным, вялікім асветнікам свайго часу Францыскам (Георгіем) Скарынам, кнігі якога ішлі і ў Расію, на Украіну. У XVI ст. за Скарынам з’явіліся выдатныя дзеячы старажытнай беларускай культуры і друкары С. Будны, В. Цяпінскі, П. Мсціславец, браты Мамонічы і іншыя. У тым самым XVI ст. узніклі друкарні і выпускаліся кнігі ў Нясвіжы (1562), Цяпіне (1565), Заблудаве (1568), Заслаўі (1571), Лоску (1574), Слуцку (1580), Любчы (1597), крыху пазней — у Ашмяне Мураванай, Магілёве, Менску, Куцеіне (каля Оршы), Буйнічах (каля Магілёва), Бялынічах, Гародні, Супраслі (каля Беластока), Пінску і іншых гарадах і мястэчках.
У перыяд Вялікага княства Літоўскага беларуская мова развівалася ў цесных узаемных сувязях з суседнімі мовамі, у тым ліку з рускаю, украінскаю, польскаю, літоўскаю, латышскаю і інш. Праз польскую мову ў беларускую пранікаюць словы з чэшскай, нямецкай і іншых моў. Калі гаварыць пра сувязі паміж беларускаю і літоўскаю мовамі, то тут мелі месца галоўным чынам узаемныя лексічныя запазычанні: у беларускую мову трапілі літоўскія словы, у літоўскую — беларускія.
У Вялікім княстве Літоўскім аб’ектыўна склаліся ўмовы для развіцця беларускай мовы, яе літаратурна-пісьмовай формы. Развіццю беларускай мовы спрыяла і тое, што літоўская пісьменнасць фактычна пачынаецца толькі з сярэдзіны XVI ст. Нельга, аднак, ідэалізаваць гэтыя ўмовы: Беларусь не мела сваёй дзяржаўнасці, працоўныя Беларусі зносілі цяжкі феадальны прыгнёт.
§ 12. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
У другой палове XVI ст. адбылася падзея, у выніку якой Беларусь апынулася ў іншых гістарычных абставінах. Люблінскі сейм у 1569 г. прыняў так званую Люблінскую унію, паводле якой Вялікае княства Літоўскае і каралеўства Польскае аб’ядналіся ў адной дзяржаве — Рэчы Паспалітай. У гэтай дзяржаве кіруючая палітычная роля сканцэнтравалася з часам, асабліва з другой паловы XVII ст., у руках польскіх магнатаў (параўн.: у сейме Вялікага княства Літоўскага, паводле статута, з літоўскіх зямель былі паслы віленскія, вількомірскія, жамойцкія, ковенскія, троцкія, упіцкія; з беларускіх — аршанскія, ашмянскія, берасцейскія, браслаўскія, ваўкавыёкія, віцебскія, гарадзенскія (гродзенскія), лідскія, мазырскія, мінскія, мсціслаўскія, навагародскія (навагрудскія), пінскія, полацкія, рэчыцкія, слонімскія 16; таму, натуральна, моваю сейма была мова беларусаў).
18 Жураўскі A. I. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. — Мінск, 1967, т. 1, с. 36.
Рэч Паспалітая з падтрымкаю каталіцкага Рыма паступова і настойліва пачала праводзіць палітыку апалячвання і акаталічвання беларусаў; яшчэ больш узмацняецца, чым у перыяд Вялікага княства Літоўскага, эксплуатацыя беларускага народа. Частка беларускіх феадалаў, беларускай знаці прыстасоўваецца да новых сацыяльна-палітычных умоў, аб’ядноўваецца з польскімі магнатамі, здраджвае Беларусі, яе культуры. У Бярэсці, Гародні, Слоніме, Лідзе, у іншых гарадах, а таксама мястэчках і вёсках Полаччыны, Магілёўшчыны, Міншчыны, Навагрудчыны, Вілейшчыны, Гомельшчыны насаджаецца каталіцызм, ідзе прымусовае «запісванне ў палякі» беларусаў.
Польскія феадалы і каталіцкія царкоўнікі захоплівалі дзяржаўныя землі на тэрыторыі Беларусі. На беларускіх землях пачалі гаспадарыць, побач з беларускімі панамі і шляхтаю, наезджыя польскія паны, польская шляхта.
На Беларусі ўводзіцца польская мова як дзяржаўная, паяўляецца сетка польскіх школ. У 1696 г. аб’яўляецца закон, паводле якога дзяржаўнаю моваю на Беларусі становіцца польская мова.
Склаліся такія ўмовы, пры якіх літаратурна-пісьмовая беларуская мова перажывае заняпад. Развіваецца толькі жывая народна-дыялектная мова.
У гісторыі Беларусі гэта быў перыяд жорсткай эксплуатацыі працоўнага народа, перыяд нацыянальнага ўціску, вострай рэлігійнай барацьбы. Гэта быў перыяд барацьбы беларускага народа супраць сацыяльнага і нацыянальнага ўціску, за нацыянальную культуру, за родную мову.
§ 13. Беларусь у складзе Расійскай імперыі
У канцы XVIII ст., пасля трох падзелаў Польшчы, Беларусь увайшла ў Расійскую імперыю. Гэта падзея ў гісторыі беларускага народа мела прагрэсіўнае значэнне; з часу ўз’яднання Беларусі з Расіяй барацьба беларускага народа пачала ўлівацца ў агульнае рэчышча гераічнай барацьбы народаў, якія насялялі Расію, за сваё вызваленне ад уціску эксплуататараў і акоў царызму. У новых гістарычных умовах пачынаецца пэўнае ажыўленне беларускай літаратуры і літаратурна-пісьмовай мовы. Новая беларуская літаратурная мова складаецца на аснове жывых народных гаворак. Працяглы перыяд заняпаду (з канца XVII ст.) беларускай літаратурнай мовы прывёў да таго, што папярэднія яе здабыткі выкарыстоўваліся ў новай літаратурнай мове вельмі слаба (некаторыя гісторыкі беларускай мовы лічаць, што іювая беларуская літаратурііая мова развівалася зусім незалежна ад старажытнай, што нічога з былых здабыткаў і дасягненняў у новы перыяд не было выкарыстана).
Паступова развіваецца беларуская літаратура, беларуская літаратурная мова. Найбольш прыкметнымі літаратурнымі
з’явамі XIX ст. з’яўляюцца ананімныя паэмы «Тарас на Парнасе» і «Энеіда навыварат», творы В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, «Мужыцкая праўда» К. Каліноўскага.
Беларускі народ, як украінскі, літоўскі і інш. народы, пры царызме знахоДзіўся пад сацыяльным і нацыянальным прыгнётам, не меў неабходных умоў, каб развіваць сваю нацыянальную культуру і літаратуру, літаратурную мову. У. I. Ленін назваў царскую імперыю турмою народаў. Царскі ўрад забараняў друкаваць на беларускай мове (некаторыя беларускія кнігі выйшлі ў XIX — пачатку XX ст. за межамі Беларусі); яна не вывучалася ў школах, не выкарыстоўвалася ў дзяржаўных установах !7. Літаратурная мова заставалася неўнармаванаю. Абмежаванае было яе стылёвае выкарыстанне, ужывалася яна ў асноўным як мова мастацкай літаратуры і публіцыстыкі.
§ 14. Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў пачатку XX ст.
Вялікай падзеяй у гісторыі і жыцці беларускага народа, як і іншых народаў Расіі, з’явілася рэвалюцыя 1905—1907 гг. Наспела і рашуча было выказана патрабаванне сацыяльнага і нацыянальнага разняволення народа, свабоды роднаму слову. Была знята забарона друкаваць на беларускай мове, узніклі беларускія выдавецтвы (напрьіклад, «Загляне сонца і ў наша ваконца»), беларускія перыядычныя выданні («Нашахата», «Саха», «Наша доля», «Наша ніва», «Лучынка»). На беларускай мове пачалі друкаваць не толькі мастацкія і публіцыстычныя, а і навукова-папулярныя творы, дапаможнікі, падручнікі для вучнёўства, разнастайныя дакументы. Выпрацоўваліся арфаграфічныя, граматычныя, лексічныя, арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы.
Прыкметнае пашырэнне літаратурнай мовы садзейнічала ўзбагачэнню яе слоўніка, выпрацоўцы беларускай тэрміналогіі. Дзейнасць волатаў беларускай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, іх сувязь з шырокімі коламі беларускага народа, разгортванне выдавецкай справы і аб’яднанне вакол выдавецтваў і выданняў адукаваных людзей, пашырэнне сярод народных мас ідэй рэвалюцыі, ідэй марксізму — усё гэта забяспечвала інтэнсіўнае ўзбагачэнне беларускай літаратурнай мовы, яе ўнармаванне. Навуковае асвятленне беларускай мовы заснавальнікам беларускай лінгвістыкі і філалогіі Я. Карскім, стварэнне граматыкі Б. Тарашкевічам, дзейнасць іншых прагрэсіўных прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай культуры і навукі таксама адыгралі сваю ролю ў развіцці беларускай літаратурнай мовы, у яе замацаванні.
17 Ца рызм не дапускаў нават ужывання назвы Беларусь у афіцыйных дакументах. Цар Мікалай I 18 ліпеня 1840 г. забараніў называць Віцебскую, Магілёўскую, Гродзенскую губгрні беларускімі або літоўскімі (БелСЭ, 1970, т. 2, с. 269).
§ 15. Беларуская літаратурная мова ў савецкі перыяд
Нябачанае ў гісторыі развіццё беларускай літаратурнай мовы пачалося пасля перамогі вялікага Кастрычніка і ўтварэння (1 студзеня 1919 г.) Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Беларусь стала дзяржавай у саюзе раўнапраўных савецкіх рэспублік. Мова беларусаў пасля Кастрычніка стала мовай навукі, мовай школы, радыё, мовай мастацкай і іншай літаратуры. Узбагачаліся і паспяхова ўзбагачаюцца яе лексікафразеалагічныя сродкі, склалася багатая навуковая тэрміналогія. Выпрацаваліся і замацаваліся нормы літаратурнай мовы. Лінгвістычныя працы раскрылі фанетычную сістэму, граматычны лад, лексіку беларускай мовы. (Развіццё беларускай мовы ў савецкі час падрабязна разглядаецца ў курсе «Сучасная беларуская мова»),
СТАРАЖЫТНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ПІСЬМЕННАСЦЬ
§ 16. Пачатак пісьменнасці ва ўсходніх славян
Доўгі час пачаткам пісьмовага перыяду ў гісторыі ўсходнеславянскіх моў лічылася сярэдзіна XI ст.— дата (1056—1057) на Астраміравым евангеллі, якое перапісаў дзяк Грыгорый для наўгародскага пасадніка Астраміра. За апошнія дзесяцігоддзі на падставе гістарычных фактаў гісторыкі мовы прыйшлі да вываду, што пісьменнасць ва ўсходніх славян была яшчэ да прыняцця хрысціянства (988). Трэба, аднак, мець на ўвазе, што з XI— XII ст. да нас дайшла ўвогуле невялікая колькасць пісьмовых усходнеславянскіх тэкстаў.
Гісторыя ведае старажытныя пісьмовыя помнікі, што ўзніклі ў XI—XII ст. на тэрыторыі Беларусі: выяўлены рэчы і камяні са старажытнымі надпісамі і тэкстамі, знойдзены старажытныя кнігі. Мова помнікаў, якія ўзніклі ў XI—XII ст. на Беларусі,— усходнеславянская, як і мова помнікаў, напісаных у той час, скажам, у Кіеве, Ноўгарадзе.
§ 17. Беларускія пісьмовыя помнікі
У XIII ст. на Беларусі павялічваецца колькасць пісьмовых тэкстаў, яны становяцца больш разнастайныя зместам. Да нас дайшлі гандлёвыя ўмовы, граматы 18, богаслужэбныя, рэлігій-
18 Старажытныя граматы — гэта дакументы, якія выдаваліся князямі, феадаламі, царкоўнымі ўстановамі, прыватпымі асобамі. Так, напрыклад, Мсціславава грамата ПЗОг. засведчыла, што кіеўскі князь Мсціслаў «повел’Ьль... сыну свор£му» Усеваладу аддаць Юр’еўскаму манастыру (каля Ноўгарада) всску
N і што Усевалад перадаў манастыру «блюдо серебрьно», якое каштавала «.д. грывн-ь» (ЗОгрыўняў) серабра. У грамаце 1264 г. Гердэнь, сын полацкага князя Давыда, ад імя Полацка і Віцебска заключыў мірны дагавор з Рыгаю і Готландам, вызначыў умовы гандлю з імі.
ныя творы. У пісьмовых тэкстах XIII ст. сустракаемся з адлюстраваннем асаблівасцей, характэрных беларускай мове.
У XIV ст., пры Альгердзе (1296—1377), мова продкаў сучасных беларусаў стала афіцыйнай мовай канцылярыі і справаводства ў Вялікім княстве Літоўскім. Гэта, зразумела, спрыяла пашырэнню і развіццю беларускай пісьменнасці.
Да нас дайшло каля 600 кніг так званай Літоўскай метрыкі — архіва дзелавой пісьменнасці канцылярыі Вялікага княства Літоўскага: разнастайныя дакументы, перапіска ўстаноў, справы судоў Менска, Гародні, Бярэсця, Слоніма, Магілёва, Полацка, Коўна, Вільні і іншых гарадоў, напісаныя на старажытнай беларускай мове. У гэтых кнігах-зборах адлюстравалася багацце жывой мовы беларусаў, яе фанетыка, граматычны лад, лексіка, фразеалогія.
Створанае на беларускай мове ў Вялікім княстве Літоўскім заканадаўства — багатая крыніца вывучэння гісторыі беларускай мовы, гісторыі Беларусі, Літвы, суседніх рускіх, украінскіх, польскіх зямель. Як прыклады заканадаўчых дакументаў, напісаных на беларускай мове, можна назваць Судзебнік караля Казіміра Ягелонавіча (1468), Статут Вялікага княства Літоускага (1529, 1566, 1588).
Вядомыя з таго часу і літаратурна-мастацкія творы на беларускай мове. Адны з іх — пераклады з іншых моў («Гісторыя пра Атылу» — з польскай, «Аповесць пра Баву» — з сербскай), другія — арыгінальныя празаічныя («Ліст да Абуховіча», «Прамова Мялешкі» і інш.) і вершаваныя (вершы Сімяона Полацкага, Андрэя Рымшы) творы.
Багатае наша летапісанне. Пачынаецца яно на тэрыторыі сучаснай Беларусі яшчэ ў эпоху Кіеўскай Русі. Беларускія летапісы XV—XVII ст. звычайна называліся літоўскімі або літоўска-беларускімі. У гэтых летапісах падаюцца звесткі з гісторыі Вялікага княства Літоўскага, у тым ліку і Беларусі, радаслоўныя літоўскіх князёў; мова летапісаў — беларуская. Да нас дайшлі таксама хронікі — прыватныя запісы гістарычных падзей, напрыклад дзённік Фёдара Еўлашэўскага (1563—1604), Баркулабаўскі летапіс, напісаны ў Баркулабаве, каля Быхава, у канцы XVI — першыя гады XVII ст. У беларускіх летапісах і хроніках часта не толькі пералічваюцца падзеі, а ствараюцца жывыя карціны і малюнкі мінулых часоў.
Прыкметнае месца ў беларускай спадчыне займаюць помнікі рэлігійнай літаратуры, сярод іх «Страсці Хрыстовы», «Аповесць пра трох каралёў-валхвоў», «Жыццё Аляксея, чалавека божага» (XV), «Казанні Кірыла Ерусалімскага» (XVI) і інш.; у XVI ст. Ф. Скарына пераклаў і надрукаваў кнігі «Бібліі», С. Будны — кальвінісцкі катэхізіс, В. Цяпінскі — евангелле.
Прадмовы і пасляслоўі да выданняў Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, прамовы Л. Сапегі — узоры навуковых ці
грамадска-палітычных твораў свайго часу. У той перыяд былі створаны і лінгвістычныя працы: у 1596 г. з’явілася «Грамматіка словенска» Л. Зізанія, у 1619 г.— «Грамматнкн словенскня правюіьное сннтагма» М. Сматрыцкага. У 1596 г. быў надрукаваны слоўнік Л. Зізанія; складальнік пры тлумачэнні кніжных царкоўнаславянскіх слоў выкарыстоўвае такія словы, як альбо, гоман, досыць, збан, зброя, лепшы, лытка, мова, неякісь, незлічоны, нядбаць, пазуха, певень, пільную, помста, палон, розум, ручнік, сенажаць, што былі здабыткам старажытнай беларускай мовы і з’яўляюцца жывымі ў сучаснай беларускай мове. У 1627 г. выдаў слоўнік П. Бярында; тут сустракаем такія спецыфічна беларускія словы, як асоба, варыва, вораг, воўна, вязень, зразумець, патрэба, плётка, прэч, справа, чакаю і інш.19
Старажытныя беларускія пісьмовыя помнікі захоўваюцца ў архівах і бібліятэках Мінска, Гродна, Масквы, Вільнюса, Ленінграда, Рыгі, Кіева, Варшавы, Кракава і іншых гарадоў.
ДЗВЕ ТЭНДЭНЦЫІ У СТАРАЖЫТНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ПІСЬМОВАЙ МОВЕ
§ 18. Традыцыйнае пісьмо і перадача новага ў мове на пісьме
Даследчыкі старажытнай беларускай мовы, яе гісторыі заўважылі наяўнасць дзвюх тэндэнцый, што выяўляюцца ў старажытным беларускім пісьме — у мове пісьмовых помнікаў. 3 аднаго боку, пісцы, атрымліваючы пэўную вывучку, імкнуліся захоўваць традыцыйныя прыёмы пісьма, традыцыйную графіку і арфаграфію, што склаліся яшчэ ў XI—XII ст. у Кіеўскай Русі. 3 другога боку, з’явілася супрацьлеглая тэндэнцыя ў пісьмовай мове — усвядомленая ці неўсвядомленая перадача асаблівасцей жывой старажытнай беларускай мовы. Так, напрыклад, у гаворках, з якіх развівалася беларуская мова, узнікла чаргавапне ро : ры, ло : лы, ле : лі, адбыўся пераход у пэўнай пазіцыі в у ў, узніклі падоўжаныя зычныя, развіліся вельмі мяккія зычныя — афрыкаты дз', ц' (з былых д', т'), змяніўся мяккі р' (р'Ьзатй-^ рэзаць)-, пашыраўся канчатак -у(-ю) у родным і месным склонах адзіночнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду (лугу, Полацку), замацоўвалася гучанне лічэбніка дванаццаць, у якім першая частка —форма мужчынскага роду (два), замацоўваліся як дзеепрыслоўі былыя дзеепрыметнікі тыпу ідучы, дрэмлючы, жнучы, сплючы.
19 Сцісласць агляду старажытных беларускіх пісьмовых помнікаў тлумачыцца тым, што паралельна з курсам гістарычнай граматыкі беларускай мовы студэнты вывучаюць курс гісторыі старажытнай беларускай літаратуры, беларускія помнікі пісьменнасці.
§ 19. Кароткі аналіз урыўкаў са старажытных беларускіх тэкстаў
Нават пры беглым і павярхоўным азнаямленні з некалькімі старажытнымі беларускімі тэкстамі можна ўбачыць наяўнасць адзначаных дзвюх тэндэнцый.
Урывак з прывілея Менску на магдэбургскае права (1499):
дозволАе(м)... млынь збйдоватн на ме(ст)цй подобном на реце на Свнслочы.
Традыцыйныя напісанні:
ненаціскны о (дозвол&емт>, збХдоватй, подобном, Свйслочы), які ў беларускай мове супаў з а (аканне);
літара т (збХдоватй), хоць гук т' у старажытнай беларускай мове змяніўся на ц'\
літара т у слове, у якім гук т выпаў (м^стьце-> м±>стце -> месце -> месца);
літара v на канцы слова млынт>, хоць гэта літара ўжо не абазначала ніякага гука (хіба толькі сведчыла пра тое, што канцавы зычны цвёрды);
спалучэнне ре, хоць зычны р змяніўся — зацвярдзеў.
3 другога боку, ва ўрыўку сустракаем словы збудаваць, млын, якіх калісьці не было ў мове ўсходніх славян; своеасаблівае, нестаражытнае ўжыванне слоў дазваляем (з прыстаўкаю до-), падобнае. Напісанне Свйслочы паказвае, што зычны ч зацвярдзеў. Значэнне слоў і ўсяго ўрывачка сучаснаму беларусу зразумелае, словы ўрыўка бытуюць і сёння ў беларускай мове.
Урывак з Літоўскага статута (1566):
выдаючы дев-ькН свою замужь н даючы... посагь а(л)бо выпра(в)у по(д)ле доброе волн... (бацька) мае (ть) w зійтій взійтн запнсь по (д) печатью его н по(д) печа(т) мн люде ? добрыхь.
He спыняючыся на вызначэнні ўсіх асаблівасцей традыцыйнага пісьма і традыцыйнай мовы, не пералічваючы ўсіх беларускіх асаблівасцей, засведчаных у гэтым урывачку, заўважым толькі: тут ёсць беларуская форма дзеепрыслоўя (акасцянелая форма дзеепрыметніка незалежнага стану жаночага роду): выдаючы, даючы\ напісанне выдаючы замуж-ь і даючы. паказвае, што шыпячыя ж, ч, ш зацвярдзелі (пісец піша не спалучэнні чй, жь, а чы, ж'ь)-, засведчана слова пасаг, якое дайшло і да нас са сваім былым значэннем; слова запйсь ужываецца як назоўнік мужчынскага роду. Паводле традыцыі пісец піша слова посаг'ь з ненаціскным о і з канцавым ■&; у слове печатью захоўваецца традыцыйнае напісанне -тыо, хоць тут зычны т не захаваўся і развіўся падоўжаны зычны ц'.
Трэба адзначыць, што нават напісаныя ў адным і тым стагоддзі старажытныя беларускія тэксты неаднолькава шырока адлюстроўваюць асаблівасці жывой беларускай мовы. Для ілюстрацыі прывядзём два ўрыўкі.
3 прадмовы
Ф. Скарыны (XVI ст.) да кнігі «Апостал»:
с
Аптлом же, й веруюс
іцнмь во хрта, дань бысть духь свтый всемн Кізыкн еже суть подь солнецемь правду божню, слово нз-
с
бавленнА. м цртво небесьное npoBemeEaTH’ онп же нась w тАжкостей, н vv бремень в-Ьтхаго закона вызволнлн суть.
Другі, надрукаваны справа, ларускія моўныя асаблівасці.
3 аповесці пра Трыстана (пераклад XVI ст. з сербскай):
Н королевна рекла:
Пане, дан мні> не-
хап Ій его убью. Н король ен даль мечь, шна посмотрэвшы на Т рыіцана рекла: Пане, албо пустн
Трыіцана, альбо хочу сама себе убнтн тымь мечомь... Большен его мнлую нііжлн сама себе, a колн его yebemt, ta хочу сама себе убнтн. Н король рекль: Дочко, ты м^н Трыштана. А Трыіцан подАковал королю н королевне велмм покорно м пошол у велнкнн палац.
тэкст паўней адлюстроўвае бе-
3 ГІСТОРЫІ ГРАФІКІ
§ 20. Графічныя сістэмы
У гісторыі беларускага пісьменства ведаем тры графічныя сістэмы: кірылаўская (кірыліца), лацінская (лацінка) і арабская. Гэтыя сістэмы выкарыстоўваліся на Беларусі (у беларускіх тэкстах) не толькі ў старажытнасці, а і ў XIX—XX ст. Так званае кірылаўскае пісьмо (пра ўзнікненне яго ідзе размова ў курсе стараславянскай мовы) было традыцыйным і ў агульнаўсходнеславянскую эпоху і ў перыяд, калі ўтвараліся тры старажытныя ўсходнеславянскія мовы — беларуская, руская, украінская. Асноўныя помнікі беларускай мовы напісаны больш ці менш змененым кірылаўскім пісьмом. Да нас не дайшоў ні адзін беларускі помнік, напісаны глаголіцай; магчыма, такіх тэкстаў і не было.
§ 21. Кірылаўскае пісьмо. Значэнне літар
3 агульнаўсходнеславянскай эпохі, з яе пісьмовай практыкі літары кірылаўскай азбукі перайшлі і ў беларускае пісьменства. Адны літары працягвалі ўжывацца без змен, другія змяняліся, трэція знікалі, узнікалі новыя літары, тыя ці іншыя ўмоўныя значкі. Спынімся на ўжыванні і значэнні асобных літар.
Літара fa абазначае:
галосны а пасля мяккага зычнага: св^то, сталос^, челійдь, землій, вын^тй;
спалучэнне зычнага j(u) і наступнага сг. Юмко богдановйч'ь, бласкаю(т) ta/cs блйскавйца.
Літара А абазначае:
галосны а пасля мяккага зычнага: шырынЛ, зробйлосА, сподарйн^20'
спалучэнне зычнага / (й) і наступнага галоснага а: Акь (]ак), нй&кого, таА, кожнаА.
У старажытных беларускіх тэкстах была прыкметная тэндэнцыя пашырэння ва ўжыванні літары fa і паступовага выцяснення літары А.
Сустракаецца таксама спалучэнне літар іа: чыіа, таіа, цыноваіа, велйкаіа, належнаіа, лазніа, будованіа, кніазіа, дзе іа абазначае гук а пасля мяккага зычнага.
У старажытным пісьме галосны э (е) абазначаўся некалькімі літарамі: е, е, F€, 8, э.
Літара f€ звычайна абазначала спалучэнне зычнага / (й) і галоснага э (е): каменьН, Нсмй. Літары е, е, 8 абазначалі э (е) пасля мяккіх зычных і спалучэнне / (й) з э(е): нехай, нехай, не,хай, тое, тое, тое, чеканье, очекованье, почеканье, пытанье, пытанье, пытаньч, насенье, насгньг; его, его, его.
3 XV ст. у беларускіх пісьмовых помніках ужываецца літара э, якая абазначае галосны э(е) пасля цвёрдых зычных21: пэвна\й, X рХцэ, вышэ 1, можэ, рыцэры, францэЫ, дЬвцэ, сэрцу, почэкае.
Галосны і абазначаўся літарамі й (васьмярычнае), і (дзесяцярычнае) або варыянтам апошняга і, зрэдку v (іжыца): запйсь, nu, nucapa, no всйх гранйрахі), зь зычлйвостй, мйнулые, сьвнpemri гасторі&, велйкіА, нйНжій, тяпйнскій, выпхн'ілі, і на іменечкоу, ховаті; пр'ішол'ь, забілі, мелі; зт> егыгт'і, К eaunmb.
Галосны о абазначаўся літарамі о і co (амега). Літара co
20 Сподарын д (сподарцн^) — форма ветлівага звароту да жанчыны; утварылася слова пры дапамозе суфікса -ынад назоўніка мужчынскага роду сподар'ь (сподарь). Мовйлй так’ь: матухно, зезвлюхно, панюійко, сподарйн ■ даі крошку хлеба (Баркул. л.); піе hniewaysia, spoda.ru (Ліст),
21 У рускай графіцы літара э ўжываецца з канца 30-х гг. XVIII ст. (Черных П. Я. Нсторнческая грамматнка русского языка.—М., 1952, с. 93).
звычайна (працяглы час) ужывалася на пачатку слова, д
а таксама ў лігатурах vv, w; мйколай, с& не дотыкатй, зк Могйлева, молодйц'і, логозкая (лагойская), хто, сподобалос^, соль заховуеть, што ею посолйтсЬ; ысвенчэній, ысветі>чэнІ&, ыратй, (лшмена, авечка, ысоба, ычыма, ыповедатй; ыкуль, \&сюль, д
w сытй, w нась.
Параўн.: ымочййіь скйбХ свою ві> оцеть, чотырохь cocoSs, оратй, одпочйване, чуйна, бырздш.
Пасля мяккіх шыпячых, часам пасля мяккага л' галосны о абазначаўся літараю о: чого, шоста^; хмеловымй,^ рубловя>, слозы.
Мяккасць зычных с, н, ц і іншых (у тым ліку і л) абазначалася ў некаторых выпадках перад галосным о літараю і: зіоламй, ціоткы, маліовал'ь, прывіоль, сіомого. У словах покоіовый, незнаіомый іо абазначае спалучэнне зычнага / з о.
Галосны у абазначаўся літарамі оу, у, Н. Што ж да літары Д(»ж), то яна выцеснілася літарамі у, оу, X яшчэ ў агулыіаўсходнеславянскую эпоху—пад канец XII ст. Праўда, яна аднавілася і паявілася зноў у беларускім пісьме XV—XVI ст.
У старажытных беларускіх помніках сустракаем: оу полоцкоу, оус^. оунйзе, Менскоу, оула, молодйцоу, доубчйкй; X клецк'І, кнйжкХ, выбрХковано, кХгпокт>, докХль; братаннК, р}ккт>, с^д^; порану, у несвйжы, унук.овт>, Ійкому, працу, збудовалй.
Параўн.: оу домоу і X домоу; дрХкованую, і др'Ікованоую, X клецку, р'іхомую, Я велйкую ласку, тую ласкХ.
Літара 1} у старажытных беларускіх тэкстах ужывалася непаслядоўна. Гэта тлумачыцца тым, што яшчэ ва ўсходнеславянскай мове, у яе асобных дыялектах, у тым ліку на Полаччыне, Смаленшчыне, галосны t супаў з э(е). Захаванню літары t садзейнічала не толькі традыцыя пісьма, а і тое, што не ва ўсіх старажытных гаворках $ супаў з э(е). Гэты працэс не закончыўся і сёння: у сучасных гаворках каля Калінкавіч, Капатксвіч, Мазыра і іншых мяснін поўдня Беларусі на месцы t сустракаецца «закрыты» галосны, набліжаны да і (а пасля зацвярдзелых зычных — да ы), у другіх мясцінах — дыфтонг.
3 XV ст. былы галосны t пасля зацвярдзелых зычных абазначаецца, хоць і непаслядоўна, літараю э: ріцэ, девцэ, матцэ.
Літары t, ь (ёр, ер) абазначалі галосныя. У моцнай пазіцыі (моцным становішчы) яны падоўжыліся і супалі з галоснымі поўнага ўтварэння (г->о, ь-^э(е), а ў слабай пазіцыі выпалі. У старажытных беларускіх помніках напісанне s, ь адлюстроўвае традыцыйнасць пісьма. Сустракаецца, напрыклад, сьто і сто, внлна і волна, вовна, вьрх'ь і верх'о. Іншы раз
літары г, ь пішуцца там, дзе гукаў г, ь не было: просгто, песьнй. Літара ь у словах тыпу песьнй, сьвйрен/ь, опосьле — сведчанне мяккасці свісцячага; канцавы г у прыкладах тыпу 'Ьж'ь, нож'ь, запйсь— сведчанне цвёрдасці канцавога зычнага.
Складанае было абазначэнне на пісьме зычнага / (й/ Гэты гук абазначаўся літараю й (як і галосны і): мей лйтость, злодей, мойсей; часам знакам u ці u, а таксама значком [ I ], які мае назву паерык: се і мовалй, куре і, Mo I сеі, неха I, чека 1 me во і ско. 3 XVI ст. у старажытных беларускіх тэкстах пачынае ўжывацца літара й22.
Зычны з абазначаўся літарамі з, s: казал'ь, разом/ь.
Зычнага гука ф ні ў агульнаславянскай, ні ва ўсходнеславянскай мове не было; ён з’явіўся разам з запазычанымі словамі і абазначаўся літарамі ф, 0 і
Спалучэнне зычных кс (звычайна ў іншамоўных словах) абазначалі літарай g (ксі): ^ер^', Але^'андрь; а спалучэнне зычных пс (звычайна ў іншамоўных словах) абазначалі літараю ф (псі): ■фальм'ь, 'фалтырь (фалтнрь). Абедзве гэтыя літары даўно выйшлі з ужытку; спалучэнні гукаў кс, пс перадаюцца спалучэннямі адпаведных літар — кс, пс.
У старажытных тэкстах сустракаюцца выносныя літары і надрадковыя значкі. Перш чым сказаць пра выносныя літары і пра некаторыя надрадковыя (або дыякрытычныя) значкі, пакажам іх у кароценькіх урывачках са старажытных беларускіх тэкстаў:
Мы Ану Селнцкому казалн тых свтко3 пытатн (Кн. пас.);
N N
за ласкою пна бга (Цяпінскі);
вз№то коровь перестых до ? ных дзве, третюю чнрвон^ (Акт. Бресцк.);
ст
мстатнм I разь, чаю (а ў наступным радку — частю), в тых краннах влоскнх н латанскях (Рымскі л.);
д
iv воженІй каменГД дерэва албо дров (v кошэніа сена w всійкое сторожп н w нншых работь вызволНке4. выхова"е дете і н прн<одеване (Ст. літ. 1566);
лежу coet no1 око"цом ажно МнхалА ведеть еско Мнкнтн4 бнтог н Ій его ыпытал хто его бн'' (Кн. пас.);
лучшій — л"Ьпшій, пл'ЬнАю — в полон берК, плі>нннк— неволннк, в полоні. взАты“, ра3нствіе — ро’ность, ра° — нево’ннкь (Зіз. Лекс.);
знак0мнтый (Руф).
22 У рускім пісьменстве літара й ужываецца з XVIII ст. (1735) (Булыка А. Развіццё арфаграфічнай сістэмы старажытнай беларускай мовы.—Мінск, 1970, с. 54).
У адных словах вынесена адна літара, у другіх — некалькі: тых све"‘ков. Сустракаецца вынясенне літары, якую трэба чытаць як спалучэнне гукаў: бйто: (бйтого), л^"1 (ліьто), грамот (грамоту).
Ужыванне выносных літар было спосабам скарачэння напісання слоў; некаторыя часта ўжываныя словы пісаліся толькі скарочана (бог, госпадзі, дзень).
Нярэдкасна сустракаецца ўжыванне над словам і выноснай літары і надрадковага значка: до I ных, дзе значком I перадаецца зычны / (й). Зычны / (й) абазначаны надрадковым значком і ў такіх прыкладах, як во I ско. за I ду. Часта сустракаецца надрадковы значок ~ (цітла) як паказчык скарочанага напісання
N N N N N N
слова: па бга (пана бога), ene^ (гн^в'ь'), днь, недлА і ндл A
(нед^лА), пнве (панове), гдрь (господарь).
Значок цітла над літараю (звычайна з кропкамі абапал яе) быў сігналам, што літара мае лікавае значэнне. У Літоўскім
статуце (1566), напрыклад, напісана: АртыкХл -а(артыкул 1), арпгыку^ -д(артыкул 4).
Лікавыя значэнні літар:
N N N N N N N
• a— 1; 'В' —2; -г-3; -д4; -е—5; або -г—
6; -з-7; -н-8; або .0. -9; -10; -к-20; -л—
30; -м—40; -н—50; —60; -о—70; -п—80; -ч—
90; -р. —100; -с—200; -т—300; -у—400; -ф-500;
•х—600; -ф—700; -co—800; -Аабо -ц—900.
Лічбы 11 —19 абазначаліся так: на першым месцы адзінка (1—9), на другім—дзесятка (дзесяць): -аі—11, -ві—12 і г. д.; лічбы 20, 30, 40 і г. д.: на першым месцы— літара са значэнне.м дзесятка, на другім — са значэннем адзінкі (1—9): -ка-—21, -мв-—42, -он-—78. N N N N
Паказчыкам тысячы быў значок [=#]: Року =* а ф п з зйма N N N Ы
была велмй снежнаА (Баркул. л.). Року^= а ф п з азначае ‘у 1587 годзе’.
§ 22. Лацінскае пісьмо
Чытанне беларускіх тэкстаў, напісаных лацінкаю, не патрабуе спецыяльнай вывучкі; кожны студэнт вывучае тую ці іншую замежную мову (англійскую, нямецкую, французскую ці іспанскую), у аснове пісьма якіх—лацінка, і таму ведае, што а = а, Ь — б, с = с, е=э і е, ! = ф, і=і, ] = й (ёт), k — к, 1 — л, т = м, п=н, о = о, р = п, г = р і г. д.
Неабходна засвоіць наступнае.
У беларускіх тэкстах, напісаных лацінкаю, ужываецца, як і ў польскім пісьме, над зычнымі значок [']; ён абазначае мяккасцб зычнага перад наступным зычным або на канцы слова:
с — ц, с = ц'; cep, praca, brae, stahnac;
п — п, п = н'; nos, nas, kon, konmi, stan, stanma;
s = c, s = c'; sad, was, isci, prosba, chtosci, Ales, Michas;
z=3, г=з': razam, wazon, hazon, hraz, zlez, hrozba, Kuzma.
Мяккая афрыката дз на канцы слова і перад зычным абазначаецца спалучэннем dz; jedz, jedzma, budz.
Літара t абазначае цвёрды гук, л, a / — мяккі л'; lawic, ladzic, lazic; lampa, lustra, lasok.
Мяккасць зычных e, c, f, k, m, n, p, s, ch, w перад галоснымі (апрача i) абазначаецца літараю і; bieh, biedny, kiepska, mienszy, niemiec, niuchac, piesnia, siomy, wiersz, wiadro. Перад наступным i мяккасць зычнага не абазначаецца: cichi, sini.
Літара і, такім чынам, абазначае галосны і і мяккасць
папярэдняга зычнага.
Зычны ж абазначаецца значком z, а дж — dz; wuzy, stryzy, dazdzy, wadzu, hladzu.
Зычны tu абазначаецца дыграфам sz або літараю s, зычны ч— дыграфам cz або літараю с, зычны х — дыграфам ch; szto, wasz; sto, ptuska; czas, czysty, szczasliwy; cas, cuju; chata, chto, dychac.
Часта ўжываецца літара /: jon, jano, jich, maja, twaja, swaju, czyju, jeduc. Яна адпавядае літары й у кірылаўскім пісьме (myj — мый, czyj — чый); спалучэнні / з a, о, е, й адпавядаюць кірылаўскім я, ё, е, ю; jama, jaskrawy, majo, czyjo, jechac, uzajemny, trymaju, hulaju.
У беларускіх тэкстах лацінская літара у абазначае: ы— dalazy, bylo, wy, hlyboka; і(й) (злучнік, часціцу) — byla у ty tarn; й — toy, hniewaysia, hetay.
Тры кароткія ўрыўкі з беларускіх тэкстаў, напісаных ці надрукаваных лацінкаю:
Az zmaryusia biehuczy addychacca iaszczo nie mahu, uzo y zapazniusia... (3 камедыі XVIII ст.)
Muzyk pakul zduzaje trymaci kosu i sakieru, baranic swaho patrapic i u nikoho laski prasic niebudzie.
Hetu Muzyckuju Praudu napisau i znou pisaci budzie Jasko haspadar z pad Wilni. (3 «Мужыцкай праўды» Кастуся Каліноўскага.)
Piesnia і narod
Jakaja ptuska—takaja i piesnia, kazuc ludzi. Heta razumnaja prykazka a ptuzcynaj piesni maje jezee bolsaje znacennie dla piesni
ludzkoj, bo piesnia ludzkaja adbiwaje u sabie dusu caiawieka, jaho bol i hore, jaho patreby, zadannia i samaje zyccio. (3 газеты «Наша ніва», 1909, № 30.)
Фанетычныя і граматычныя асаблівасці беларускай мовы ў некаторых тэкстах, напісаных лацінкаю, адлюстроўваюцца паслядоўна.
§ 23. Арабскае пісьмо
У 1857 г. прафесар Пецярбургскага універсітэта А. Мухлінскі (родам ён з Навагрудчыны) упершыню надрукаваў урыўкі з татарскіх рукапісных кніг. Вучоныя не раз звярталі ўвагу на гэтыя кнігі, але грунтоўнае вывучэнне і апісанне іх прыпадае на 60-я гг. XX ст. Доктар філалагічных навук A. К. Антановіч у працы «Белорусскне тексты, пнсанные арабскнм пнсьмом» (Вшіьнюс, 1968) зрабіў апісанне 20 татарскіх рукапісных кніг XVII—XX ст., мова якіх беларуская, а пісьмо арабскае.
3 XIV ст. на Беларусі паявіліся і жылі татары, адны з іх былыя палонныя, другія — перасяленцы. Яны ўжо ў XVI— XVII ст. забылі, страцілі сваю родную мову і карысталіся беларускаю, якая стала і моваю мусульманскай рэлігійнай літаратуры (татары, якія жылі на Беларусі, трымаліся мусульманскай веры), моваю апісанняў мусульманскіх абрадаў, моваю свецкай літаратуры (рыцарскія аповесці, прыгодніцкія апавяданні і г. д.)_
У адной такой кнізе, напісанай арабскім пісьмом у сярэдзіне XVIII ст., ёсць радок: «Калі па тетарску не вмейе, то па руску нехай абракайеца» 23.
Першыя беларускія тэксты, напісаныя арабскім пісьмом, лічыць А. Антановіч, узніклі не пазней як у сярэдзіне XVI ст. Пераважная большасць беларускіх тэкстаў, напісаных арабскім пісьмом,— гэта пераклады з усходніх моў, з цюркскіх і арабскай, Мова гэтых тэкстаў вельмі блізкая да жывой народна-гутарковай беларускай мовы; у іх некаторыя фанетычныя асаблівасці беларускай мовы адлюстроўваюцца больш дакладна, чым у беларускіх помніках, напісаных кірылаўскім пісьмом.
А. Антановіч паказаў, што беларускія тэксты, напісаныя арабскім пісьмом, маюць вялікую навуковую каштоўнасць; яны даюць надзейны матэрыял для гісторыі беларускай мовы, для высвятлення адносін паміж вуснаю народна-гутарковаю і літаратурна-пісьмоваю беларускаю моваю XVI—XVII ст., для гістарычнай дыялекталогіі.
Апошнія гады паспяхова займаецца вывучэннем мовы беларускіх тэкстаў, напісаных арабскім пісьмом, В. Несцяровіч, сістэматычна друкуе артыкулы ў навуковых зборніках і ў перыядычным друку.
23 Антоновйч A. К. Белорусскне тексты, плсанные арабсклм плсьмом.— Влльнюс, 1968, с. 11. «Па руску», як відаць з самога тэксту, — па-беларуску; «абракайеца» зносіцца, карыстаецца (мовай пры зносінах).
Тры кароткія цытаты з кітаба24, які захоўваецца ў гістарычна-этнаграфічным музеі АН Літоўскай ССР:
J s і J > г .(
ў *
— ідучы на чыстую дарогу.
— плакалі па прароцкім сыну.
— Усман, таварышу мой, абмый йего.
24Кітабы (аль-кітабы, ай-кітабы, кіцёбы) — рукапісныя зборнікі разнастайных тэкстаў (гл. пра кітабы ў кнізе А. Антановіча «Белорусскіе тексты...», с. 13—17, 393). Фотакопію ўрыўкаў зтэксту і транслітарацыю іх зрабіў доктар філалагічных навук А. Антановіч.
ФАНЕТЫКА
ФАНЕТЫЧНАЯ СІСТЭМА УСХОДНЕСЛАВЯНСКАЙ МОВЫ
§ 24. Папярэднія заўвагі
Як ужо адзначалася, з VI ст. узнікае ўсходнеславянскае адгалінаванне ад агульнаславянскай мовы, з часам складаецца ўсходнеславянская мова — тая аснова, з якой пазней, у XIV— XVI (XIII—XV) ст., утварыліся тры ўсходнеславянскія мовы: беларуская, руская, украінская.
Працяглае вывучэнне ўсходнеславянскай мовы акрэсліла яе фанетыку: сістэму галосных і зычных, асаблівасці спалучальнасці зычных з галоснымі, галосныя на пачатку слова, структуру склада (як фанетычнай часткі слова), характар націску.
§ 25. Галосныя (вакалізм)
Калі параўнаць вакалізм сучаснай беларускай мовы і ўсходнеславянскай мовы X—XI ст., выявяцца прыкметныя адрозненні. Можна сказаць інакш, акрэсленей: агульнаўсходнеславянская мова-аснова мела сваю фанетычную сістэму, як беларуская — сваю.
Ва ўсходнеславянскай мове было адзінаццаць галосных фанем: і, ь, э(е), §(эн), а, о, д(он), г, ы, у; у сучаснай беларускай літаратурнай мове іх толькі шэсць: і, э(е), а, о, ы, у.
Галосныя ўсходнеславянскай мовы былі розныя паводле даўжыні; адны былі доўгія: і, а, р, ы, у, другія — кароткія: о, э(е)-, што ж да галосных г, ь, то яны адрозніваліся і ад кароткіх о, э(е) — былі вельмі кароткія. У сучаснай беларускай мове галосныя паводле даўжыні не адрозніваюцца.
Ва ўсходнеславянскай мове была большая колькасць пярэдніх галосных: і, э(е), ь; у сучаснай мове іх толькі дзве — і, э(е).
Ва ўсходнеславянскай мове былі насавыя галосныя — р(°пЛ У сучаснай беларускай мове насавых галосных няма.
Ва ўсходнеславянскай мове адны галосныя былі поўнага ўтварэння: і, э(е), g, а, о, р, ы, у, другія —няпоўнага ўтварэння: г, ь (а таксама ыр, ір, што развіліся з v, ь).
§ 26. Пра асобныя галосныя
Галосны а спалучаўся з папярэднімі цвёрдымі і мяккімі зычнымі: стр-ёха, жабсг, ён не пачынаў слова, перад пачатковым а ўзнікаў прыстаўны ](й). Параўн.: усх.-сл. Кізк і ст.-сл. азк, усх.-сл. і ням. Apfel, усх.-сл. ^гня (j-агня) і лацінск.
agnus, ст.-сл. агньць.
У сучаснай беларускай мове галосны а таксама спалучаецца з цвёрдымі і мяккімі папярэднімі зычнымі: хата, сям’я (с'ам]а); ёсць і выразная новая асаблівасць: галосны а часта ўжываецца на пачатку слова: авёс, адзёр, ажаніць, ажына, азёры, апроч (апрача), арка, астра1, ашчадны..
Галосны о мог пачынаць слова і спалучацца толькі з папярэднімі цвёрдымі зычнымі: сочйта, бокь, конь, ок'ьно, осмь. У сучаснай мове о на пачатку слова не частая з’ява, звычайна — у запазычаных словах (орган, ордэн, але воцат)-, у словах тыпу вожык, возера, вока, ворыва, восень, восем, востры развіўся прыстаўны зычны, ён замацаваўся і пасля прыстаўкі: навостраны, завочна, навошта, а таксама ў запазычаных словах тыпу Лявон, Радзівон. Галосны о ў сучаснай мове спалучаецца і з папярэднімі мяккімі, з зацвярдзелымі (былымі мяккімі) зычнымі: с'омы (ceMvu), н'ос (HecAn), ituoy (шьдл7>), шосты (шестьй).
Галосны э(е) ва ўсходнеславянскай мове ўжываўся ў спалучэнні з папярэднімі мяккімі або памякчонымі зычнымі: вклче, к’ьняже, Кго, K’S; семь, несешй. Зычныя г, к, х перад э(е), як і перад іншымі галоснымі пярэдняга рада, памякчаючыся, супалі з адпаведнымі шыпячымі (г-+ж', к-^ч', х-^ш'); *лягеійіі-+ ляжешй, *кьто чьто, *кего-+чего. Галосны э(е), як і а, не пачынаў слова. У сучаснай беларускай мове галосны э(е) спалучаецца з папярэднімі мяккімі і цвёрдымі зычнымі: месці, сесці, рэзаць, гэты, цэбрык., жэўжык-, сустракаецца на пачатку запазычаных слоў: эўрыка, экстра, эпас, элексір; у некаторых гаворках сустракаем пачатковае э ў займенніку (часціцы): эты, эта, этакё, ёсць падставы лічыць гэты э прыстаўным.
Галосны $ вымаўляўся ва ўсходнеславянскай мове як дыфтонг іе. Ужываўся ён толькі ў спалучэнні з папярэднімі мяккімі і памякчонымі зычнымі: л’Ьпыйьй, річька, глрдіпт, цвёрдыя г, к, х перад $ перажывалі пераходнае памякчэнне. Галосны $ не захаваўся ні ў адной усходнеславянскай мове; у беларускай мове ў большасці выпадкаў ён супаў з э(е): лепшы, глядзець, але: расцвітаць, усміхнуцца, світанне (світанак) і некаторыя іншыя.
Насавы галосны о(оа) ужываўся ў спалучэнні з папярэднімі цвёрдымі і мяккімі зычнымі, а таксама на пачатку слова: *срд-‘ь (суд), *брдр (буду), *pqkq (руку), *рда (вуда).
1 Слова астра зыпазычана з латыні вельмі даўно і сустракаецца ў сучасных беларускіх гаворках з прыстаўным /: jacmpa, /астрачка (са значэннем ‘зорка, зорачка’), як ягня(-ё), яблык, я (j-a). У літаратурнай мове яно, аднак, замацавалася як новае кніжнае запазычанне і звычайна без пачатковага /.
Насавы галосны ^(э11) ужываўся толькі ў спалучэнні з папярэднімі мяккімі і памякчонымі зычнымі: *^зь//сб, *пам^ть, *прть.
Абодва насавыя галосныя яшчэ ва ўсходнеславянскай мове перажылі страту насавога характару, у выніку р супаў з у; g — з а ці э.
Галосны і(й) ужываўся на пачатку слова, спалучаўся з папярэднімі мяккімі і па.мякчонымі зычнымі: *йду, жйто, нйзн.
Галосныя к (задняга рада) і ь (пярэдняга рада)—вельмі кароткія, рэдукаваныя галосныя. Яны не пачыналі слова. Галосны ■& спалучаўся з папярэднімі цвёрдымі, а ь — з папярэднімі мяккімі і памякчонымі зычнымі: сьто, d^ea, коп, смачьн'ьй, пьнь, сьрдьце. Абодва галосныя змяніліся — страціліся ці праясніліся ў галосныя поўнага ўтварэння — у пісьмовы перыяд (XI—XII ст.) развіцця ўсходнеславянскай мовы.
Галосны ы спалучаўся толькі з папярэднімі цвёрдымі зычнымі, не пачынаў слова: сын'ь, горы, ты, сыть. Гэта самае можна сказаць пра ўжыванне ы і ў сучаснай беларускай мове.
Галосны у спалучаўся з папярэднімі цвёрдымі і мяккімі зычнымі: коту, пол'у, мог пачынаць слова: улйця, ухо. У сучаснай беларускай мове ён спалучаецца з папярэднімі цвёрдымі і мяккімі зычнымі: кубак, ус'уды-, перад пачатковым у часта — прыстаўны в: вудзіць, вудка, вуж, вузел, вуліца, вусень, вуха і інш., а таксама завулак, завушніца, навука і інш.
Такім чынам, колькасць галосных у беларускай мове, калі параўнаць яе з агульнаўсходнеславянскаю, меншая: р, р супалі з ненасавымі галоснымі у, а(э)\ змяніўся галосны Ф (звычайна->э); змяніліся г, ь (страціліся або супалі з галоснымі поўнага ўтварэння).
§ 27. Зычныя (кансанантызм)
Калі параўнаць кансанантызм сучаснай беларускай і ўсходнеславянскай мовы X ст., то таксама высветліцца прыкметнае адрозненне. Таксама відавочная свая сістэма зычных у агульнаўсходнеславянскай і беларускай мовах.
Зусім іншы быў малюнак адносін паміж цвёрдымі і мяккімі зычнымі. Адны зычныя былі толькі цвёрдыя; г, к, х, другія — толькі мяккія: ж, ч, ш, ждж, j, трэція — цвёрдыя і памякчоныя: б — б-, в — в, д — д-, з — зі інш., парнымі да цвёрдых р, л, н. былі тыя р', л', н', якія ўзнікалі пры спалучэнні р, л, н з наступным j.
У сучаснай беларускай мове адносіны паміж цвёрдымі і мяккімі зычнымі выразна іншыя: усе шыпячыя сталі зацвярдзелымі; былыя памякчоныя сталі мяккімі, утварыліся пары зычных паводле цвёрдасці — мяккасці: б — б', в — в’, з — з' і інш.; былыя толькі цвёрдыя г, к, х сталі таксама парнымі: г — г', к.— к', х — х'.
Усходнеславянская мова мела выбухны зычны гук г (g), якому ў беларускай мове (з самага яе пачатку) адпавядае фрыкатыўны г (h).
Усходнеславянскім памякчоным д-, тадпавядаюць беларускія мяккія афрыкаты дз', ц'.
Ва ўсходнеславянскай мове былі цвёрдыя губныя б, в (у гаворках — в і w), м, п; яны выступалі ў пары з памякчонымі: б—■ б-, в — в• і г. д. He было, як і ў агульнаславянскай мове, зычнага ф, які прыйшоў ва ўсе славянскія мовы з пранікненнем іншамоўных слоў. У сучаснай беларускай мове, з яе старажытнага перыяду, часта ўжываецца губны зычны які адпавядае ўсходнеславянскім л (воўна^ вглна), в (крыўда-^-крйвьда), у (жыву ў брата).
У старажытнасці не было той акрэсленай адпаведнасці паводле звонкасці — глухасці зычных, якая развілася пасля страты рэдукаваных галосных: грйб'ь — грйба і грып — грыба, годт> — года і гот— года. У гэтых і падобных словах не было Taro выражанага і выразнага чаргавання б: п, д : т, якое назіраецца ў сучаснай беларускай мове.
У беларускай мове развіліся падоўжаныя зычныя (зелле, соллю), якіх не было ва ўсходнеславянскай мове.
§ 28. Заўвагі пра склад
У агульнаславянскай мове дзейнічаў закон адкрытага с к л а д а, які працягваў дзейнічаць і ва ўсходнеславянскай мове: кожны склад канчаўся на складаўтваральны гук. У выніку дзейнасці гэтага закону шматлікія закрытыя склады змяніліся; так, напрыклад, ^d-Mb—^t-Mb, '^мон-ка-^-мр-ка, *гол-ва-^~ голова.
Дзейнасць закону адкрытага склада прывяла да шматлікіх, вельмі кідкіх (як з пазіцыі сённяшняга часу — нібы неверагодных) змяненняў.
Нельга лічыць, што ў старажытнай мове не было ў словах спалучэнняў зычных. Яны, спалучэнні, былі на пачатку слова (сл, тв, св, тр, пр, кр, см, зн): слово, слава, твой, свой, трава, правьда, крйвьда, смачьн.'ь, знатй\ у сярэдзіне слова (сн, тр, хр, ст і некаторыя іншыя), прычым прыцягваліся да наступнага галоснага і разам з ім утваралі склад: ві-трт>, вй-хрь, че-сть, nb-снь, не-стй, кла-стй (з *кладтй).
Закон адкрытага склада спыніў сваю дзейнасць яшчэ ў дапісьмовую эпоху. Гэты закон кваліфікуецца як мёртвы: ён дзейнічаў толькі пэўны час. Вынікі дзейнасці і засталіся ў мове. Так, напрыклад, былое *дадмь змянілася на дамь, узнік варыянт кораня да(з дад-); ён — варыянт і сёння: да-м; форма клала, як і кладу,— з клад-(ла), група зычных спрасцілася (дл-+л): *кладла-+ кла-ла. У форме *ведтй развілася дысіміляцыя, у выніку якой у групе зычных дт выбухны д (т) замяніў-
ся працяжным с: *кладті-+ класті. У сучасным жа адтуль захоўваецца спалучэнне дт (тт); ад-туль (параўн. з *кладтй).
У старажытнасці ў адным складзе спалучаліся цвёрдыя зычныя з наступнымі галоснымі непярэдняга рада а, о, у, ы, о, мяккія (памякчоныя) зычныя — з наступнымі галоснымі пярэдняга рада і, э(е), р, ь; калі ж цвёрдыя зычныя спалучаліся з наступнымі галоснымі пярэдняга рада, то зычныя змяняліся — памякчаліся: вода — eod'K, рука — руч'ьнг.
§ 29. Заўвагі пра націск
У агульнаславянскай мове-аснове націск быў іншы, чым у сучаснай беларускай, рускай мовах,— ён меў музычны характар; націскны склад (націскны галосны) адрозніваўся ад ненаціскных не толькі сілаю голасу, а перш за ўсё павышэннем ці паніжэннем тону. У адных славянскіх мовах (беларуская, руская) ён стаў д ы н а м і ч н ы: націскны склад (галосны) адрозніваецца ад ненаціскных большаю напружанасцю артыкуляцыі, большаю выдыхальнаю сілаю. У другіх (напрыклад, у сербскахарвацкай) ён — дынамічна-музычны.
Змяненне ў характары націску (музычны—>-дынамічны) прывяло да пераразмеркавання выдыхальнай сілы пры вымаўленні слоў: адны склады ўзмацніліся, другія—паслабіліся. Гэта, натуральна, выклікала іншыя фанетычныя змяненні (гл., напрыклад, § 55).
У беларускай, рускай мовах можна бачыць рэшткі музычнага (з павышэннем ці паніжэннем тону) націску ў словах з поўнагалсснымі спалучэннямі: другі націскны галосны ў поўнаt галссным спалучэнні вымаўляецца з павышэннем тону: еарожы, халодны, галодны, пазалочаны, чародка, пярздні, узбярэжжа,
II I I
першы ж націскны — з паніжэннем тону: вораг, холад, голад золата, перад, бераг, горад, сорам.
ФАНЕТЫЧНЫЯ ЗМЯНЕННІ ДАПІСЬМОВАЙ ЭПОХІ
§ 30. Агульныя заўвагі
Фанетычныя працэсы і змяненні, якія адбыліся ў дапісьмовую эпоху, можна сістэматызаваць. Адны з іх агульнаславянскія, другія — толькі ўсходнеславянскія, трэція — агульныя для двух адгалінаванняў былой агульнаславянскай мовы. Так, напрыклад, палаталізацыя заднеязычных г, к, х і пераход іх у адпаведныя мяккія ж', ч', ш' развіліся ў агульнаславянскую эпоху, у агульнаславянскай мове-аснове; поўнагалоссе развілося
толькі ва ўсходніх славян і кваліфікуецца як усходнеславянскае змяненне; спрашчэнне груп зычных дл, тл — змяненне, якое перажылі ўсходнія і паўднёвыя славяне, у заходніх славян групы дл, тл захаваліся.
§ 31. Першае пераходнае памякчэнне заднеязычных. Узнікненне гістарычнага чаргавання г: ж', к : ч', х : ш'
У агульнаславянскай мове-аснове цвёрдыя заднеязычныя г, к, х у пазіцыі перад наступнымі галоснымі пярэдняга рада і, э, ь, § памякчыліся, супалі з мяккімі ж', ч', ш':
(г:жІ лягу— ляже(ть), нога — ножька;
| к : ч | KpiiKT)—крйчйть, пеку— пече(ть), смакт> — смачьн-ьй;
| х : ш | страх’ь — страшйтй, страшьн/ь, сухг — суйштй, сушып>.
Паказанае памякчэнне называюць першаю палаталізацыяй (тэрмін «палаталізацыя» паходзіць з латыні, ад слова palatum—‘паднябенне’) г, к, х або першым пераходным памякчэннем. Пераходным называюць таму, што г, к, х супадалі (пераходзілі) з мяккімі няпарнымі шыпячымі ж', ч', ш'. Першая палаталізацыя — вынік таго, што цвёрдыя заднеязычныя г, к, х, прыпадабняючыся да наступных галосных, пераносіліся ва ўтварэнні наперад, супадалі з больш пярэднімі мяккімі ж', ч', ш'2.
Так узніклі ж', ч', ш' з г, к, х. Так з’явілася яшчэ ў агульнаславянскай мове чаргаванне г: ж', к : ч', х: ш'. Гэта г і с т арычнае чаргаванне дайшло да нас ва ўсіх славянскіх мовах.
Пераход г-^ж', к-+ч', х^ш' працягваўся доўгі час у мовах усходніх, заходніх і паўднёвых славян, калі пры словаўтварэнні і словазмяненні пасля заднеязычных з’яўляліся галосныя пярэдняга рада. Але з часам г, к, х перад галоснымі пярэдняга рада перасталі змяняцца. Пра гэта сведчыць захаванне г, к, х* перад тымі і, э(е), якія ўзніклі з ы ў выніку непераходнага памякчэння: *гыбн9ті,-+гінуць, кыдатй-+ кідаць, хытрк -> хітры (гл. § 103); наяўнасць спалучэнняў ге, ке, хе, гі, кі, хі, якія не змяніліся на жй, чй, шй ці на же, че, ше ў прыметніках (і прыслоўях) тыпу лёгенькі (лёгенька), мякенькі (мякенька), сухенькі (сухенька), у запазычаных словах тыпу гігант, Геркулес, герой, гейзер, кефір. Калі б і сёння дзейнічаў закон першага пераходнага памякчэння (першай палаталізацыі) заднеязычных г, к,
2 У словах тыпу маўчаць, крычаць, жар і ў дапісьмовую эпоху пасля шыпячага быў галосны а, але ён не спрадвечны: маўчаць—з ^тлкепгй, крычаць — з *крйкетй, жар — з *гер-ь; заднеязычныя перад наступным пярэднім галосным е заканамерна супадалі з шыпячымі, а е пасля шыпячых, як і пасля іншых мяккіх, супадаў з а. Такімчынам: *крйкетй^крйчетй^крй.чат.й (-*крычаць), *м?>лкетіі->м'ьлчепш->молчат,л (-^маўчаць). Наяўнасць маўчэць, крычэць у беларускіх народных гаворках, трэба думаць, не ёсць сведчанне таго, што тут захаваўся праславянскі э (е); крычэць, мычэць, відаць, з’явіліся на ўзор глядзець, сядзець, грымець, ляцець, чырванець, бялець, сінець.
х, т о словы кефір, генетыка мелі б гучанне «чэфір», «жэнетыка». Гэты закон мёртвы.
У сучаснай беларускай мове, як і ў чэшскай, польскай, украінскай, часта сустракаецца чаргаванне г:ж, к: ч, х: ш — вынік першай палаталізацыі. У шматлікіх выпадках умовы пераходу к—^ч, х-+ш змяніліся, але шыпячыя, што ўзніклі з заднеязычных перад галоснымі пярэдняга рада, захоўваюцца. Так, напрыклад, у слове вучоба (учьба) зычны ч узнік з к перад галосным ь, гэты галосны супаў з э, а э ў сваю чаргу з о; так зычны ч апынуўся перад наступным непярэднім галосным о, перад якім першае пераходнае памякчэнне не ўзнікала. У дзеяслоўнай форме можаш, ляжаш. зычны ж з’явіўся на месцы г перад галосным пярэдняга рада э(е) (*могешь можешь, *лягешьляжешь); ненаціскны э(е) супаў з а (аканне)—галосным непярэдняга рада. Яшчэ прыклад. Слова можна — з былога *могьно. Зычны г перад ь перайшоў у ж, потым ь страціўся, зычны ж (з г) апынуўся перад зычным, але захаваўся.
Узнікла і ўзнікае чаргаванне г: ж, к:ч, х : ш паводле аналогіі— гатовай мадэлі: на ўзор ручны (з ^poKbHT>u), рачны (з рікьнт>й) узнікла (і ўзнікае) чаргаванне ў словах, якія і адносна нядаўна запазычыла (і запазычвае) беларуская мова з іншых моў: аптэка — аптэчны, Арктыка — арктычны, музыка — музычны, фізіка — фізічны, этыка — этычны, метрыка— метрычны, электрыка — электрычны, мазаіка — мазаічны.
Шыпячыя ж', ч', ш', што ўзніклі з г, к, х, як і ўсякія шыпячыя, у пісьмовую эпоху (ужо ў мове беларускай народнасці) зацвярдзелі (гл. § 98), у выніку былое чаргаванне г, к, х з мяккімі ж', ч', ш' стала чаргаваннем г, к, х з цвёрдымі ж, ч, ш: *б"Ьгр — б’ёжйшь і бягу — бяжыій, *могр — можешь і магу — можаш, *сЬкр — сЬчешь і сяку — сячэш.
§ 32. Другое пераходнае памякчэнне заднеязычных. Узнікненне гістарычнага чаргавання г:з', к:ц', х:с'
Другое пераходнае памякчэнне заднеязычных, ці другая п а л а т а л і з а ц ы я,— таксама агульнаславянскае змяненне. Яно развілося пазней, чым першае. У выніку другога пераходнага памякчэння г, к, х змяніліся на з', ц', с' (г->дз'^-з', к^ц', х-+с’). Другое памякчэнне г, к, х узнікла не перад любым галосным пярэдняга рада, а толькі перад тымі "6, і, якія развіліся з дыфтонгаў оі, аі.
Каб убачыць гэта палаталізацыйнае змянснне, параўнаем літоўскае слова kaina і адпаведнае старажытнае славянскае уЬна. Індаеўрапейскі дыфтонг аі (як і оі) у славян змяніўся на t(e), перад t заднеязычны к, памякчаючыся, змяніўся і супаў з мяккім ц'. Такім чынам, у літоўскім kaina і старажытным славянскім ціна ёсць адпаведнасць: дыфтонг аі і галосны t(e), цвёрды зычны k і мяккі свісцячы ц'.
Такая самая адпаведнасць ёсць у літоўскім слове rankai і старажытным усходнеславянскім руцЬ.
Як ужо бачылі, зычны г пры другім пераходным памякчэнні супаў з мяккім дз', апошні з часам, яшчэ ў дапісьмовую эпоху, у мове ўсходніх славян змяніўся на з'.
У выніку другой палаталізацыі развілося гістарычнае чаргаванне:
|г:з'| — (на) ‘'‘сн'Ьдз'Ь (^снрзі), ^б^гр — 6t3u,
etstre, луг — луз^;
рука— руцЬ (-+руцэ), *пекд— пецй, к^то — цімь, око — оцр;
1%,-c'l crpixa — crpicb (-^страсе), ухо — (на) yob, сухт> — cycb.
Гістарычнае чаргаванне г : з', к : ц', х: с' ёсць і ў сучаснай беларускай мове: дуга— (на) дузе, дарога— (у) дарозе, луг—■ (на) лузе\ нявестка— нявестцьг, плаха—(на) пласе, скруха— (у) скрусе, крыха — пакрысе. Праўда, зычны к чаргуецца ўжо не з мяккім ц', а з зацвярдзелым ц: траўка — (на) траўцы, кароўка — кароўцы, рука — руцэ, мука — (у) муцэ.
Вынікі разгледжанага гістарычнага змянення захаваліся, аднак, пе ва ўсіх выпадках. Яны ёсць, напрыклад, у форме давальнага (меснага) склону назоўнікаў: дуга—(на) дузе, Рыга — (у) Рызе, крыга — (на) крызе-, рака — на рацэ, лука — (у) луцэ, жонка— жонцы; страха—(на) страсе, саха—(пры) сасе, плаха— (на) пласе', луг — (на) лузе, снег— (у) снезе, бераг—(пры) беразе-, кажух—(у) кажусе, гарох — (у) гаросе і г. д.
He захаваліся свісцячыя ў формах назоўнага і меснага склонаў назоўнікаў множнага ліку: стагі (з стозй), страхі (з страсй), на лугах (з на луз’Ьх'ь), у стагах (з вг стоз'Ьх'ь), ваўках (з в'ьлц^х'ь). У гэтых і падобных словах адбылося выраўноўванне асновы паводле іншых склонаў, у якіх аснова канчалася (канчаецца) на заднеязычны: стбга, стбгу, стагбў, стагам і інш.— то і стагі, (у) стагах; лугу, лугоў, лугам — то і лугі, (на) лугах.
He захаваліся вынікі другой палаталізацыі і чаргаванне заднеязычных са свісцячымі ў формах загаднага ладу. Аснова загаднага ладу выраўнавалася на ўзор асновы абвеснага ладу (2-й і 3-й асобы адзіночнага ліку, 1-й і 2-й асобы множнага ліку): бяж-ыш — бяж-ы (на месцы б^з-йу, сяч-эш — сяч-ы (на месцы сЬц-u)-, печ-аце— пяч-ыце (на месцы ney-tre).
На месцы былога чаргавання заднеязычнага са свісцячым узнікла, такім чынам, чаргаванне заднеязычнага з шыпячым3.
3 У рускай мове таксама не захаваліся вынікі другой палаталізацыі ў формах дзеясловаў загаднага ладу, але выраўноўванне адбылося паводле асновы абвеснага ладу 1-й асобы адзіночнага ліку і 3-й асобы множнага ліку: секу, секут — се.кй, секшпе; бегу, бегут — бегй, бегйте.
§ 33. Трэцяе пераходнае памякчэнне заднеязычных. Гістарычнае чаргаванне г : з', к : ц', х : с'
Трэцяе пераходнае памякчэнне паводле яго вынікаў не адрозніваецца ад толькі што разгледжанага — другога, таму не ўсе гісторыкі славянскіх моў выдзяляюць яго як асобнае памякчэнне. Развілася трэцяя палаталізацыя пад уплывам не наступных, а папярэдніх галосных і, ь, е; параўн. *кгнегынй і *кт>нрзь, лйкт> і лйце. Умовы гэтага памякчэння высветлены няпоўнасцю, хоць дакладна вядома, што заднеязычныя не памякчаліся пасля і, ь, е, калі ў наступным складзе быў ы.
Вынікі трэцяй палаталізацыі трэба бачыць у беларускіх назвах ягад: суніца (суніцы), чарніца (чарніцы), брусніца (брусніцы), дурніца (дурніцы) 4; у словах тыпу касец, карэц, маладзіца і інш.
Такім чынам, палаталізацыйнае змяненне заднеязычных выклікала гістарычнае чаргаванне г: з, к : ц, х : с, якое з далёкіх часоў, з агульнаславянскай мовы, дайшло да нас у беларускай мове.
§ 34. Змяненне спалучэнняў *гт, *KT(*gt, *kt) перад галоснымі ь, і
Спалучэнні зычных *гт, *кт пад уплывам наступнага ь або і памякчыліся і перайшлі ва ўсходніх славян у мяккі складаны гук — афрыкату ч'. Такое змяненне — таксама пераходнае памякчэнне (палаталізацыя), але не аднаго заднеязычнага, а спалучэння заднеязычнага з наступным т перад ь або і. Змяненне лёгка высвятляецца праз параўнанне: ноч—беларускае і паctis—у латыні5, naktis — у мове літоўцаў, дзе kt, як бачым, захавалася.
Відавочным з’яўляецца ўзнікненне ч' з *гт і *кт у неазначальнай форме дзеясловаў (як вядома, неазначальная форма ў праславянскай мове канчалася на -тй: *могтй, *бергтй, *пектй, *сЬктй). У дзеясловах тыпу *могтй, *бергтй, *ctKTii, *пектй спалучэнні *гт, *кт перад і змяніліся: могтй мочй, *бергтй-+беречй, *сЬктйсЬчй, *пектй печй6.
У заходнеславянскіх мовах *гт, *кт, памякчыўшыся, супалі з с: польск. пос, ріес, strzyc, moc; у паўднёваславянскіх — з іц: балг. ноіц (ш, — шт), new,, моіц.
Праславянскае *д7>ктй змянілася на дячй ў мове стара-
4 У рускай мове — чернйка, голубйка, бруснйка, а таксама ў асобных рускіх гаворках — сунйка.
5 Спалучэнне ў латыні літар ct чытаецца як kt.
6 Пра далейшыя змяненні ў лечй, беречй, мочй і падобн. гл. § 101.
жытных усходніх славян (сучаснае беларускае дачка), на (dvc-erbka ->) corka — у польскай мове7, на d^m-epb— у стараславянскай.
§ 35. Лёс спалучэнняў зычных з наступным H(j)
Яшчэ ў агульнаславянскую эпоху змяніліся спалучэнні зычных з наступным H(j). Так атрымалася, што на месцы спалучэнняў *dU(*dj), *Til(*tj), *2ii(*gj), *Kd(*kj), *xii(*ch.j), *6H(*bj), *MU(*mj) узніклі іншыя гукі або спалучэнні гукаў. Папярэдні зычны, асімілюючыся да наступнага спрадвечнага мяккага u(j), змяніўся; змянілася ў большасці выпадкаў само спалучэнне з й(]).
Перш чым разглядаць вынікі змянення спалучэнняў зычных з наступным й(]), трэба звярнуць увагу на тое, што з часам мяккія шыпячыя і ц зацвярдзелі: нашь ->■ наш'найі\ саж'а^сажа, хадж'у хаджу, црна -> цана (гл. § 98, 99).
§ 36. Змяненне спалучэнняў *гй, *кй, *хй (*gj, * kj, *chj) Узнікненне гістарычнага чаргавання г: ж, к:ч, х:ш
Змяненне спалучэнняў заднеязычных з наступным H(j) прывяло літаральна да такіх вынікаў, як змяненне заднеязычных перад галоснымі пярэдняга рада (§ 31). Гэта значыць:
*гй—>~ж: *лугйа-+ лужа, *легйр лежу,
*кй-+ч: *крікйо—^крйчу, *плакйр плачу, *м'ьлк.йр-+■ м’ьлчу;
*хй-+ш: *сухйа^>суша, *страхйр -> страшу.
Так узнікла яшчэ адно гістарычнае чаргаванне г : ж, к:ч, х: ш. Яно з пазіцыі сучаснасці разглядаецца, паводле вынікаў, у адным радзе з тым, якое з’явілася па першай палаталізацыі.
§ 37. Змяненне спалучэнняў *скй, *стй (*skj, *stj). Узнікненне гістарычнага чаргавання ск : шч, ст : шч
У сучаснай беларускай мове сустракаецца чаргаванне ск,: шч, ст(-+ сц) : шч: паласкаць — палашчу, плоска — плошча, піск — пішчаць, пусціць — пушчу, рост (вырасці) — вырашчу. Спалучэнні ск, ст пад уплывам мяккага й(ў) памякчыліся аднолькава, адбылася асіміляцыя H(j), у выніку якой *скй->ш'ч', *стй-^ ш'ч'.
3 часам, у пісьмовую пару, у сувязі з зацвярдзеннем шыпячых ш'ч' змянілася на шч, прычым шч у беларускай мове (плошча, нарошчаны)—гэта не адзін гук, а спалучэнне двух
7 Пасля страты рэдукаванага польскае di>c (д'ьц) фанетычна змянілася: dc^>-c, галосны э б; у корані, такім чынам, застаўся толькі зычны с (ц).
3 Ф. Янкоўскі
65
зацвярдзелых гукаў, якое абазначаецца на пісьме дзвюма літарамі. Такім чынам, у словах тыпу плошча, гушча спалучэнне шч паходзіць са спалучэнняў *скй ці *стй.
§ 38. Змяненне спалучэнняў *зй, *сй (*zj, *sj). Узнікненне гістарычнага чаргавання з : ж, с : ш
Спалучэнні *зй, *сй змяніліся з аднолькавымі вынікамі ва ўсіх славянскіх мовах: *зй-+ж', *сй-+ш'. 3 былых *казйд>, *лазйд, *возйд, *р1ззйр, *косйр, *пйсйд, *просйр — сучасныя беларускія кажу, лажу, важу, рэжу, кашу, пішу, прашу.
Такім чынам, шыпячыя ж, ш, якія чаргуюцца з з, с, узніклі ў далёкую дапісьмовую пару адпаведна з *зй, *сй; тады развілося гістарычнае чаргаванне з : ж, с : ш: вазіць — важу, мазаць — мажу, насіць — нашу.
Толькі што паказаны шыпячы ш маем у прыналежных займенніках наш, ваш. Займеннік наш (наша) утварыўся ад формы роднага склону займенніка мы— нас(-ь) 8 і суфіксаў *-йо(-+-йь), *-йа: *насйь^нашь (->■ наій'->наш), *насйа-+наш'a -> наша; займеннік ваш (ваша) — ад формы роднага склону займенніка вы — вас^) і суфіксаў *-йо (-+ -йь), *-йа: *васйь вашь (-+ ваш'ваш), *васйа-^ ваш'а^-ваша. Беларускія кажух, кажан — ад кораня коз-; зычны ж — са спалучэння *зй.
§ 39. Змяненне спалучэння *dii(*dj). Узнікненне гістарычнага чаргавання д : дж і д:ж
Агульнаславянскае спалучэнне *dii(*dj) змянілася ва ўсіх трох адгалінаваннях агульнаславянскай мовы-асновы. Былому агульнаславянскаму *садйа (*sadja) адпавядае ў беларускай і рускай мовах сажа (тое, што ‘садзіцца’, ‘асядае’, параўн. таксама з а-сад-ак), у польскай — sadza, у стараславянскай — сажда. Тое самае можна паказаць на беларускім слове мяжа, польскім rniedza, балгарскім межда-, на беларускім нужаэ (яно амаль выйшла з актыўнага ўжытку ў літаратурнай мове), польскім ngdza, балгарскім нужда.
3 паказаных прыкладаў відаць, што на месцы *dH(*dj) у беларускай мове маем шыпячы ж. Стала традыцыяй у працах па гістарычнай фанетыцы ўсходнеславянскіх моў гаварыць пра наяўнасць у гэтых мовах ж з А між тым, калі гава-
8 Няцяжка бачыць выразную сувязь паміж асабовым займеннікам у родным склоне нас і прыналежным наш, паміж асабовым вас і прыналежным ваш: яны — ад асноў нас-, вас-; займеннікі наш, ваш вытворныя. У наяўнасці і семантычная сувязь: наш паказвае прыналежнасць 1-й асобе множнага ліку, ваш — прыналежнасць 2-й асобе множнага ліку.
9 Гл. у Ф. Багушэвіча: I жыве сабе на волі без бяды, без нужы.
рыць пра беларускую мову, трэба падкрэсліць, што ў ёй маем вялікую колькасць слоў, у якіх на месцы былога *du(*dj) афрыката дж, і адносна нешматлікія з ж: сажа, продаж, мяжа, нужа і некаторыя іншыя. Афрыкату дж можна паказаць у шматлікіх выпадках, у розных марфалагічных формах. Хоць бы:
прыгладжваць, сцэджваць, абгароджваць, прыязджаць (інфінітыў);
сяджу, гляджу, сцаджу, прыладжу, падгладжу, суджу, абгараджу, распараджуся (1-я асоба адзіночнага ліку);
прыгладжваў бы (-ла б, -лі б), абгароджваў бы (-ла б, -лі б) (умоўны лад);
сцэджвай, абгароджвай, сцэджвайце, абгароджвайце (загадны лад);
згладжаны, пашкоджаны, адроджаны, прысуджаны, дагледжаны (дзеепрыметнік);
адцэджваючы, адраджаючы, абгароджваючы (дзеепрыслоўе);
адраджэнне, нараджэнне, пашкоджанне, узнагароджанне, ураджай (назоўнік).
Адзначым, што гук дж уласцівы і мове ўкраінцаў: воджу, уродженка.
У навуцы застаецца спрэчным пытанне пра паходжанне дж. Адны гісторыкі лічаць, што спалучэнне *дй змянілася на мяккую афрыкату, якая зацвярдзеўшы, дайшла да нас у беларускай мове: *водйр-+ ваджу, *гл$дйр^>-гляджу, *срдйр-+суджу. Другія думаюць інакш: ва ўсіх усходніх славян спалучэнне *дй, змяняючыся, супала з ж, а пазней, у пісьмовую' пару, пад уплывам аднакаранёвых слоў (іх форм) з д на месцы ж у беларускай мове замацаваўся гук дж\ пад уплывам аглядаць, аглядаю і падобных у форме гляджу на месцы ж узнік дж.
Пераважная большасць гісторыкаў мовы лічыць, што першае меркаванне найбольш пераканальнае.
Беларуская і руская мовы належаць да ўсходнеславянскіх. А між тым у рускай мове ёсць далёка не адзінкавыя словы, у якіх на месцы былога *дй не ж і не дж, а жд: предупрежденйе, награжденный, осужденный, между і інш. Як ужо адзначалася, у стараславянскай мове на месцы былога спалучэння *дйузнікла жд. Руская мова на працягу стагоддзяў была пад вельмі значным уплывам стараславянскай. 3 яе і праніклі ў рускую мову словы тыпу осужденйе, возбужденйе, награжденйе, предупрежденйе, наслажденйе, между, нужда, блуждать, ограждать.
Словы тыпу вождь, рожденйе ў рускай мове — стараславянізмы.
У беларускай мове, такім чынам, развілося частае чаргаванне д: дж, якому ў рускай мове адпавядае чаргаванне д: ж (гладйть — разглажйвать) або д : жд (вредйть — поврежденйе).
§ 40. Змяненне спалучэння *Tu(*tj). Узнікненне гістарычнага чаргавання т: ч
Змяненне спалучэння *тй — таксама агульнаславянская з’ява, але вынікі гэтага змянення розныя:
(ч — ва ўсходніх славян
*тй(*і]) іц — узаходніх славян {іц(шт) —у паўднёвых славян
Прыклады з сучасных славянскіх моў: бел. (усх.-сл.): мачаха, скарачу, заплачу, свечка; польск. (зах.-сл.): macocha, zaplacq, skrpcq, swieca; балг. (паўдн.-сл.): маіцеха, ськраіцавам, заплаіцам, свеіц.
Змяненне *тй-+ч у мове ўсходніх славян выклікала гістарычнае чаргаванне т : ч: кароткі — скарачэнне, плата — плачу, лётаць— лячу. Такое чаргаванне заканамерна ўласцівае ўкраінскай, рускай мовам. Але ў рускай мове замест чаканага ч нярэдка сустракаем іц: сокраіценйе, освеіценйе, воплоіценае, просвеіценйе, посеіценйе-, гэта — запазычаныя рускаю моваю стараславянізмы.
§ 41. Змяненне спалучэнняў «губны+ «(/)». Узнікненне гістарычнага чаргавання губнога са спалучэннем «губны + л'».
Спалучэнні «губны (б, в, м, п) + й(])» у праславянскай мове былі на пачатку і ў сярэдзіне слоў. Hi ў адной славянскай мове такія спалучэнні не захаваліся. На пачатку слова яны паслядоўна змяніліся на спалучэнні «губны + д'» ва ўсіх славян (напрыклад, у словах блюда, пляваць).
Што ж да спалучэнняў «губны + й(р» у сярэдзіне слова, то:
ва ўсходніх і паўднёвых славян паслядоўна развілося спалучэнне «губны + д'» (гэты л' называюць I-epentheticum): бел., руск., укр. люблю, сыплю, купля-, з паўднёваславянскіх моў толькі ў сучаснай балгарскай непаслядоўна маем «губны + д'»: об'ьявленйе, оскьрбленйе, йзумленйе (але земя, купяу, мяркуюць, што ў частцы слоў у балгарскай мове 1-epentheticum перажыў страту;
у заходніх славян губны асіміляваў й(}) і памякчыўся: польск. ziemia, lubig, sypip.
Узнікла гістарычнае чаргаванне губнога са спалучэннем «губны + д'»: б : бл', в : вл' -> в : ўл', м.: мл', п ; пл'-, паводле ўзору (пасля з’яўлення губнога ф з пранікненнем запазычанняў тыпу графіць) узнікла чаргаванне ф : фл': размова — размаўляць, грабу — граблі, лавіць — лаўлю, карміць — кармлю, купіць — куплю, графіць — графлю.
Зычны 1-epentheticum пры вызначэнні марфалагічнай структуры слова ад кораня не аддзяляецца: сыпл-ю, ламл-ю, грабл-і, зямл-я 10.
§ 42. 3мяненне спалучэнняў *лй(*1]), *pH(*rj). Узнік-
ненне гістарычнага чаргавання л : л', н: н', р : р'
Сярод спалучэнняў, змененых пад уплывам наступнага й(і), адзначаныя займаюць асобнае месца: толькі ў іх зычны, памякчоны наступным ii(j), супаў са сваім жа парным мяккім: лл', н-^н', р-+р', прычым наступны й(і) асіміляваўся папярэднім л, н, р: *лй-^л'й^л', *нй^ н'й^ н', *рй-> р'й-^р'. Некалькі прыкладаў: *полйр пол'д-+пол'у (-^пал'у),
*гонйр^*гон'р^ гон'у (-^ган'у), *творйртвор'ртвор'у (-^твару).
Так узнікла гістарычнае чаргаванне л : л' (палоць— пал'у, калоць —кал'у, малоць — мял'у), н : н' (гнаць — ган'у, змена — змян'у), р : р' (вёчер’ь— вечёря).
Асобна трэба сказаць пра чаргаванне р:р'. Узнікшы ў агульнаславянскай, яно яшчэ ў старажытнай беларускай мове страцілася ў сувязі з зацвярдзеннем р. У былых вечер?> і вечеря зычны р стаў аднолькава цвёрды (развіццё так званай цвёрд а э р а с ц і): вечар, вячэра.
§ 43. Спрашчэнне ў спалучэннях (групах) зычных. Узнікненне гістарычнага чаргавання зычнага з нулём гука
Спрашчэнне ў групах зычных, якое разумеюць як страту аднаго зычнага з групы,— агульнаславянскае змяненне. У агульнаславянскім *сьпн,ь першы склад быў закрыты, яго «замыкаў» зычны, што знаходзіўся перад наступным зычным (група *пн); у выніку дзейнасці закону адкрытага склада першы зычны (п) выпаў, усе склады сталі адкрытыя: *сьпн'ь сьн.'Ь н.
У агульнаславянскую эпоху змяніліся групы зычных *бв, *бн, *дн, *дм, *пн, *дс і інш.:
*бв^б: *обвоз?> обозть (^абоз):
*бн-+н: *гыбнртй (параўн.: гібець, пагібель) -> гынртй (^гінуць);
*дн-+н: кыднртй (параўн.: кідаць) -+*кынртй (~+кінуць);
*пн-+н: *(за)топнртй -> (параўн.: тапелец) —*(за)тонртй (-► (за)тануць);
*дм-+м: *пледмен (параўн.: плод) -> *плем§ (^племя).
3 далёкай дапісьмовай эпохі да нас дайшло чаргаванне зычнага з нулём гука: кід-аць — кі-нуць, пагляд-аць — гля-нуць
10 У словах тыпу руплівы. кемлівы, гняўлівы, сарамліеы, баязлівы, шчаслівы, маўклівы, здрадлівы зычны л не адносіцца да кораня, ён — частка суфікса, як і ў словах туж-лів-ы, палах-лів-ы, свар-лів-ы.
11 Далейшыя фанетычныя працэсы яшчэ змянілі гукавы склад гэтага слова: cwb-^coH.
і інш. Узніклі і захаваліся варыянты кораняў: кіді кі-, гібі гі-, гляді гля-, тапі то(не пад націскам та-).
Яшчэ пра спрашчэнне ў групах зычных. Толькі што ішла размова пра агульнаславянскае спрашчэнне. У гісторыі славянскіх моў вядома таксама спрашчэнне ў спалучэннях зычных як з’ява ўсходнеславянская, г. зн. у дапісьмовую эпоху адбылося і неагульнаславянскае спрашчэнне ў групах зычных. Маюцца на ўвазе спалучэнні *дл і *тл, а таксама *дм (напрыклад, у слове сем).
У формах дзеясловаў кладу і клала, праду і прала, мяту і мяла, пляту і пляла чаргуюцца д і т з нулём гука. 3 пункту гледжання сучаснасці тут маем варыянты кораня: кладі кла-, пляті пля-, мяті мя-. Такія варыянты таксама ўзніклі ў сувязі з дзейнасцю закону адкрытага склада. I ў форме кладу і ў форме клала быў корань клад-: *клад-р, *клад-ла\ і ў форме пляту і ў форме пляла быў корань плет-: *плет-р, *плет-ла. Першы склад у формах клала, пляла быў закрыты: клад-ла, плет-ла. Закон адкрытага склада вымагаў, каб усе склады былі адкрытыя; у згаданых і падобных выпадках страціўся зычны д або т, у выніку: *клад-ла —гклала, *плетла -► пляла. Так атрымалася спрашчэнне спалучэнняў *дл і *тл у формах былых нескланяльных дзеепрыметнікаў на л, узнікла гістарычнае чаргаванне зычных д і т з нулём гука 12.
У заходнеславянскіх мовах спалучэнні дл, тл у формах дзеяслова тыпу клала, мяла, пляла і ў іншых катэгорыях слоў захаваліся. Напрыклад, у польскай мове: przyszedl, jodia. Такім чынам:
ва ўсходнеславянскіх мовах: бел. клала, пляла, ель (елка), сала, мыла; руск. клала, плела, сало, мыло\ укр. клала, плела, сало, мйло;
у паўднёваславянскіх: балг.: ела (ель), сало;
у заходнеславянскіх: польск. plottem, jodia, sadlo, tnydlo, modty; чэшск. vedla, pletla, jedla, sadlo.
Асобна трэба спыніцца на змяненні групы дм у лічэбніку сем (сёмы), што паходзіць з агульнаславянскага седмь. Ва ўсходніх славян яшчэ ў дапісьмовую пару ў слове седмь (седмнй) зычны д выпаў, атрымалася семь (сем-ьй). Старажытныя ўсходнеславянскія помнікі пачатку пісьмовай пары і падаюць семь, ceMtu (семый). У іншых славянскіх моўных групах у гэтым слове зычны д захаваўся: балг. седем, польск. siedem. Адкуль жа ідуць супярэчлівыя семь і седьмой у рускай мове? Парадкавы лічэбнік седьмой у рускай мове — са стараславянскай мовы. У беларускай і ўкраінскай мовах ужываецца заканамерная ўсходнеславянская форма без д: бел. сёмы\ укр. сьомйй.
12 У выніку далейшых змяненняў зычных д і tn узнікла чаргаванне дз', ц' з нулём гука: кладзеш— клала, пляцеш — пляла.
У беларускай мове ёсць групы слоў са спалучэннямі зычных дл, тл. Гэта словы тыпу: 1) светлы, мятла, сядло; 2) здагадлівы, цнатлівы, зіхатлівы; 3) кавадла, быдла, заядлы.
У групе слоў першага тыпу спалучэнні зычных дл, тл узніклі пасля страты рэдукаваных: світьл'ыі—^-светлы, сРдьло-^ сядло.
Групу другога тыпу складаюць словы, утвораныя пры дапамозе суфікса -лів-. Словы апошняй групы — запазычанні з польскай мовы.
§ 44. Змяненні ў групах *dr(*dt), *тт(*Н).
Узнікненне гістарычнага чаргавання д:с', т(ц') : с'
У сучаснай беларускай мове ёсць гістарычнае чаргаванне д: с', д: с, т: с' (ц':с'), якое можна бачыць на прыкладах: кладу (кладзеш) •— класці, іду (ідзеш) — ісці, праду (прадзеш) — прасці., веды (ведаць, веданне, вядомы)—весткі, мяту (мяцеш)—месці, пляту (пляцеш) — плесці. Гэта гістарычнае чаргаванне з’явілася вынікам змянення, выкліканага дзейнасцю закону адкрытага склада.
Формы пляту і плесці ўтвораны ад плет-. У інфінітыве (плесці), з яго сталаю прыметаю -тй, былі побач два т: *плеттй. Першы склад плетзакрыты, у спалучэнні тт адбылася дысіміляцыя; папярэдні выбухны т замяніўся фрыкатыўным, працяжным с', які, як вядома, прыцягнуўся да наступнага склада: пле-стй. У выніку першы склад стаў адкрыты і ўзнікла чаргаванне т: с'.
Гэта самае адбылося і ў форме кладтй, дзе зычны д, прыпадобніўшыся да наступнага т, супаў з т, а потым замяніўся працяжным с': *кладтй->-*клаттй-^кластй™ (-^класці).
Разгледжанае чаргаванне ёсць і ў такіх, напрыклад, парах, як валодаць — воласць, страдаць — страсці, ненавідзець— нянавісць, клятва — клясці.
Дысіміляцыя ў групах *дт, *тт—агульнаславянскае фанетычнае змяненне.
§ 45. Змяненне ў спалучэннях *гв (* gv), *кв (*kv) перад b з дыфтонга оі
Пачатковыя *гв, *кв перад Ф з дыфтонга оі адполькава змяніліся ў мове ўсходніх і паўднёвых славян (*гв-+зв, *кв^цв):
* ze^pda ->зв-Ьзда (-+ звязда);
*кв’Ьт'ь ->цврть (~+цвет);
*кврлйтй-+ цврлй.тй (-^цвяліц' ы).
Параўн.: ст.-сл. звізда, yetn-, сучасныя балг. звезда, цвят.
13 3 часам зычны т' у гэтым слове, як і ўсякі т', змяніўся, ператварыўшыся ў афрыкату ц'■. класці. У сучасных кладзеш і класці чаргуецца не д: с', а дз': с', дзе дз’ — з былога д'.
й Цвяліць—\. насміхацца, здзекавацца; 2. дражніць (з уласных запісаў на Магілёўшчыне).
Такое змяненне не развілося ў заходнеславянскіх мовах, у іх захаваліся пачатковыя *гв, *Ke(*gv, *kv): польск. gwiazda, kwiat\ чэшск. gvezda, kvet.
У сучаснай беларускай мове паралельна сустракаем: кветка, квецень, квітнець і цвісці, зацвітаць, адцвітанне. Бытаванне слоў з праславянскім *кв побач са змененым усходнеславянскім цв (*кв^цв) можна растлумачыць суседствам беларускай мовы з польскаю і ўплывам апошняй. Можна думаць і інакш: магчыма, у старажытнасці не на ўсёй беларускай тэрыторыі *кв змянілася на цв. Прафесар Ф. П. Філін адзначае, штоў дыялектах усходнеславянскіх моў захавалася спалучэнне кв.
§ 46. Поўнагалоссе
Старажытныя спалучэнні тыпу торот (torot), толот (tolot), терет (teret), телот (telot) называюць поўнагалоснымі. Поўнагалоссе — фанетычная асаблівасць толькі ўсходнеславянскіх моў. Яно не ўласцівае ні заходнеславянскім, ні паўднёваславянскім мовам. Напрыклад: усх.-сл. (старажытныя): борода, борона, золото, голова, берег-ь-, зах.-сл. (польск.): broda, brona, zloto, glowa, brzeg-, паўдн.-сл. (балг.): брада, брана, злато, глава, бряг.
Спалучэнні оро, оло, ере, ело ў беларускай мове набылі фанетычныя варыянты:
оро — ора, аро, ара (горад, сорам, гародзійі, бессаромны, гарады, сарамяжы);
оло— ола, ало, ала (солад, золата, салодкі, пазалота, саладкаваты, залацісты);
ере — ера, ярэ, яро (серада, бераг, сярэдні, узбярэжны, асяродак, бяроза);
ело — ала (ашаламіць).
Поўнагалоссе не развілося ні ў адной, апрача ўсходнеславянскіх, індаеўрапейскай мове. Гэта з’явілася зыходным пры пошуках адказу на пытанні: з чаго і ў выніку чаго ўзнікла поўнагалоссе? Гісторыкі заўважылі, што нямецкаму Berg адпавядае ўсходнеславянскае берегя>, літоўскаму кагзе— корова, французскаму Karl— король; рэканструявалі (аднавілі) праславянскія формы: *борда, *горд,ь> *борна, *голва, *золто, *болто, ^бергт,, *мелко. Першы склад у гэтых (і падобных) словах быў закрыты. Дзейнасць закону адкрытага склада прывяла да змянення: пасля плаўных р, л развіваўся рэдукаваны т> ці ь, які яшчэ ў дапісьмовы час пад уплывам складаўтваральнага плаўнага падоўжыўся і паступова супаў адпаведна з о ці э(е):
*борна-+ *бор'ьна -> борона барана);
*горд'ь *гор'ьдт> -^город-ь (-^горад);
* холд'ь-^*хол‘ьд'ь^ холод'ь (-+ холад);
* золто-+ *зол,ьто^золото (^золата);
* берг7) ->*берьг,ь -> берегт) бераг);
* мелко *молко -> * молтіко молоко (->малако);
* шел'м'ь->*шелм/ь-+*шелт)м,ь шеломг шалом).
Асобнага тлумачэння вымагае змяненне агульнаславянскага *телт, якое ва ўсходніх славян набыло гучанне толот або телот, але не телет. У дыялектах агульнаславянскай мовы-асновы, з якіх узнікла ўсходнеславянская мова, зычны л у спалучэнні *телт зацвярдзеў, пад уплывам цвёрдага лабіялізаванага л галосны э(е) лабіялізаваўся і перайшоў у о: *мел'ко -+*мелко -> *молко. Спалучэнне *толт перажыло далейшае змяненне: *толт-+ *тол,ьт-^ толот. Такім чынам: *мелк.о -> *молко ->молоко (~+малако). Калі ж у спалучэнні *телт першым зычным быў мяккі шыпячы, то э(е) не пераходзіў у о, а пасля зацвярдзелага л узнікаў z>, які пераходзіў у о: *шел'м,ь -> *шелм,ь—>~ *шел'ьмт> -> ійелом.
Былыя праславянскія *торт, *толт, *терт, *телт не захаваліся таксама ў заходнеславянскіх і паўднёваславянскіх мовах. Дзейнасць закону адкрытага склада ў гэтых мовах выклікала перастаноўку папярэдняга плаўнага і наступнага галоснага. У выніку ў польскай мове, напрыклад, атрымалася:
*борда^>-брода (broda):
* голва глова (gtowa);
* золто злото (zloto);
* бергт> брегг -> бжег (brzeg);
*мелко млеко (mleko).
У балгарскай мове галосны о падоўжыўся і супаў з а (*толт, *торт-+тлат, трат):
* голва -> глова -> глава;
* золто злото злато;
* болто блото -> блато;
* горд,ь ->■ гродг град;
* ворна -> врона -> врана;
^бергг -> брегт, бряг7>.
Перанятае са старажытнай усходнеславянскай мовы поўнагалоссе — асаблівасць старажытнай беларускай мовы; яе адлюстроўваюць беларускія пісьмовыя помнікі: полочаны, полочьскую (Гр. Герд.), боронйте (Гр. Як.), волоста (Гр. 1300), оборонять (Даг. Пол.), стерега, Новугородку, у Городьнр, городы, Дорогйчйн’ь (Вілен. л.), соромотйлй (Стр. Хр.), молодйцу (Тры кар.), выволоклй (Кн. пас.), молоденьцом'ь (Руф), нагорожэня (узнагароджання) (Ст. літ. 1566), молодшое, жеребйцу (Акт. Брэсцк.), волоцюга, морокк, головітЬйшее, (з тамтой) стороны, полон-ь, полон’Ь, толокно, соромт>, солодкость, ворог'ь, солома (Зіз. Лекс.), огородныя (Баркул. л.), ворог'ь, ворогую (Бяр. Лекс.).
Калі параўнаць колькасць слоў з поўнагалоснымі спалучэннямі ў сучасных беларускай і рускай літаратурных мовах, то такіх слоў больш у беларускай мове; у рускай ім звычайна адпавядаюць словы з няпоўнагалоснымі спалучэннямі.
У беларускай м о в е
асалода
бярэмя (абярэмак) варожасць варожы,
вораг галосны галоўны кароткі скарачэнне норавы палон
палонны прыбярэжны салодкі
серада сярэдні скарачэнне сарамоцце сорам узнагарода
У рускай мове
наслажденае бремя враждебность враждебный враг гласный главный краткйй сокрай{енйе нравы плен пленный прйбрежный сладкйй среда среднйй сокраіценйе срамота срам награда
Яшчэ некалькі слоў з няпоўнагалоссем: время, вратарь, здравый, младенец, нравйться, праздный, празднйк, странный, пространство, прохлаждаться, прах і іншыя, што ўжываюцца ў рускай мове.
Названыя тут словы з няпоўнагалоснымі спалучэннямі — гэта запазычанні са стараславянскай мовы, якая зрабіла вялікі ўплыў на рускую; нават назва дня серада замянілася стараславянскім среда; вітанне здравствуй(те)—таксама стараславянізм.
§ 47. Змяненне пачатковых спалучэнняў *орт (*ort), *олт (*olt)
Праз параўнальнае вывучэнне славянскіх і іншых індаеўрапейскіх моў вызначана, што словы тыпу розум, робійі, лодка, локаць, ратай у эпоху агульнаславянскай мовы-асновы мелі іншы пачатак. Як і нямецкае Arbeit, наша робіш пачыналася са спалучэння *орб (ці *арб); як і нарвежскае olda, пачыналася з *old слова лодкст, як і літоўскае ortojas, пачыналася з *орт (ці *арт)
ратай 15_ Што ж адбылося? У сувязі з дзейнасцю закону адкрытага склада пачатковы галосны і наступны плаўны памяняліся месцамі, *орт, *олт змяніліся на рот(рат), лот(лат). На месцы былых *орт, *олт замацаваліся пачатковыя рот ці рат, лот ці лат ва ўсіх славянскіх мовах. Толькі ў адзінкавых выпадках адсутнічае паказаная перастаноўка, напрыклад у стараславянскай мове: ал'ькатй, ал'ьчьн'ь, cwzduu; пасля плаўнага л развіўся рэдукаваны галосны.
Пры ўзыходным націску (узыходнай інтанацыі) на пачатковым о са спалучэнняў *орт, *олт узніклі рат, лат. Былое *ордло (^орло) змянілася на ўсходнеславянскае рало (бел. рала), заходнеславянскае radio (польск.), radio (чэшск.), паўднёваславянскае рало (балг.).
Пры зыходным націску (зыходнай інтанацыі) спалучэнні *орт, *олт змяніліся на рот, лот. Так, былое *олкгть змянілася ва ўсходніх славян на лок'ьть (бел. локаць, руск. локоть); у заходніх — lokiec (польск.), loket (чэшск.); у паўднёваславянскіх мовах узнікалі рат, лат: ст.-сл. лакть, раб^, работа.
У беларускай мове заканамерна замацаваліся ўсходнеславянскія розум, роўны, роўнасць, розныя, розніца, робіш, лодка. У ненаціскных рот, лот у сувязі з аканнем узнік галосны а: розум — разумны, роўны — параўнаць, роскідка — раскідаць. У рускай мове ў сувязі з аканнем таксама з’явіліся варыянты прыстаўкі розі рос-: розыск, роспйса і раздавать, разогнать, разгромать. Есць, аднак, у рускай мове група слоў, у якіх на месцы ўсходнеславянскіх рот, лот вымаўляецца рат, лат: разнйца, разум, равенство, равный, работа і некаторыя іншыя. Гэта — стараславянізмы ў рускай мове, вынік уплыву стараславянскай мовы.
§ 48. 3 гісторыі насавых галосных. Узнікненне чаргавання галоснага з насавым зычным або галоснага са спалучэннем «галосны + насавы зычны»
У агульнаславянскай мове былі два насавыя галосныя — р (он) і р (эн). Іх узнікненне тлумачыцца дзейнасцю закону адкрытага склада, утварэннем з двух гукаў аднаго. Калі спалучэнне «галосны + насавы зычны» (он, ом, нн, km, ен, ем, ін, ім, ьн, ьм) знаходзілася перад наступным зычным (*мента, *пенть, *жьнтй) або на канцы слова (*сёмен, *ймен, *йдон), насавы зычны закрываў склад; спалучэнне галоснага з насавым зычным змянялася, з двух гукаў утвараўся адзін гук — галосны, які вымаўляўся ў hoc: *(по)чьнтй-+ *(по)чртй, *мента-+*мрта, *пенть-^-*прть, *жьнтй->*жртй, *сёмен-> сЬмр, *ймен —*ймр, *йдон-+-*йду. Калі ж спалучэнне «галосны + насавы зычны»
15 Каб я быў к.рылатай птушкай, не ляцеў бы я ў гай, пеў бы песні вясялушкай там, дзе слёзы лье ратай. (М. Чарот)
стаяла перад галосным, то спалучэнне захоўвалася, насавы галосны не ўтвараўся: амене (форма роднага склона назоўніка імя), почйнатй.
Такім чынам, у агульнаславянскай мове ўзнікла чаргаванне насавога галоснага са спалучэннем «галосны + насавы зычны»: *почртй — почйнатй, *ж$тй — *жьнр, *вт>зртй— *вт>зьм^, *ймр — ймене.
У IX—X ст. у агульнаўсходнеславянскай мове насавыя р, р перажылі д э н а з а л і з а ц ы ю — змяненне, у выніку якога супалі з галоснымі ненасавымі; р супаў з у, g — з а(я): *cpd'5-> cydt, *гол$бь -► голубь, *жртй жатй, ^в'ьз^тй -> в’ьзятн. Адпаведна змянілася і чаргаванне: калі раней чаргаваўся насавы галосны са спалучэннем «галосны +насавы зычны», то з X ст. чаргуецца галосны а або у са спалучэннем «галосны + насавы зычны»: ^вт>з^тй—-*в7>зьмр (р : ьм), *п.оч£тй—почйнатй (р — йн); вгзятй — в-ьзьму (а:ьм), початй — почйнатй (а : йн).
Насавыя галосныя засведчылі пісьмовыя помнікі на стараславянскай мове; р абазначаўся літарай Ж (ётавы — HR ), р — А (ётавы—ІД).
У мове нашых заходніх суседзяў — палякаў насавыя галосныя захаваліся: bqdz (q = o), sqd, wodq, pami^c, pipe, cz^sc, szcz^scie.
Ужо гаварылася, што ў IX—X ст. ва ўсходнеславянскай мове насавы р супаў з у, а насавы р — з а. У мове беларускай народнасці ў некаторых словах на месцы р з’явіўся галосны не a, а э(е): запрэгчы, дрэнь (дрэнны), агледзець (агледзіны), трэсці (растрэсці) і некаторых іншых. Галосны э(е) узнік, відаць, пад уплывам такіх дзеясловаў, як забегчы, залегчы, залезці, а таксама несці, занесці, месці, падмесці-
§ 49. З’яўленне о на месцы пачатковага *йэ (* je)
Сучасныя беларускія словы алень, адзін (адзіны, адзінкавы, адзіночны, адзінка), восень, возера, вожык, ажына, асятрына і некаторыя іншыя ў агульнаславянскай мове мелі пачатковае спалучэнне *йэ (*je). Гэта пачатковае *йэ захавалася ў паўднёваі заходнеславянскіх мовах: польск. jedeti, jesien, jezioro; балг. еднн, есен, езеро. Ва ўсходніх славян страціўся пачатковы й(]), а э(е) супаў з о. Такое змяненне звычайна адбывалася пры ўмове,’ калі ў наступным складзе быў галосны і ці э(е). Такім чынам, агульнаславянскія Клень, й.сень, Ндйн7>, К.зеро змяніліся ў мове старажытных усходніх славян на олень, осень, одйн/ь, озеро.
Што да едйный, едйнііца, еданство ў рускай мове, то гэта запазычанні са стараславянскай.
У мове беларускай народнасці пачатковы о не пад націскам змяніўся на а (аканне): олень ->■ ален', одйнт> адзін, озёра->-
азёры, а перад пачатковым націскным о развіўся прыстаўны в: вожык (ож(йк)ті ^Нжь), восен' (осень ^Ксень).
Паказаны пераход йэ ў о пашырыўся і на запазычаныя ад грэкаў у далёкай старажытнасці імёны: Елена-+ОленаАлена, ЕвстафйосОстап-+ Астап, Ефрайм -> Охрем Ахрэм.
§ 50. Цвёрдыя, мяккія і памякчоныя зычныя
У агульнаславянскай мове паводле цвёрдасці і мяккасці зычныя былі ц в ё р д ы я, мяккія і памякчоныя. Заднеязычныя г, к, х былі толькі цвёрдыя. Зычныя б, в, д, з, л, м, н, п, р, с, т перад галоснымі задняга рада а, о, у, ы, н, р былі цвёрдыя, а перад галоснымі пярэдняга рада і, э, р, ё, ь — памякчоныя, г. зн. цвёрдыя зычныя былі парныя з памякчонымі: б — б’, в — в', д — д', з — з', л — л' і інш. Мяккія— усе шыпячыя, /, a таксама р, л, н, якія стаялі ў слове перад наступным і(й). Такім чынам, парныя паводле цвёрдасці — мяккасці былі толькі тры гукі: р, л, н (у пазіцыі перад галоснымі задняга рада) і р', л', н' (у пазіцыі перад наступным /). Парнасці цвёрдых і мяккіх зычных, уласцівай сучаснай беларускай мове, у агульнаславянскай мове не было.
Ва ўсходнеславянскай мове, да ўтварэння трох асобных усходнеславянскіх моў, адбылося змяненне памякчоных зычных, у выніку якога яны сталі мяккімі. Узніклі пары паводле цвёрдасці — мяккасці зычных: б—б', в — в', г — г', д — д', з — з', к — к', л — л', м — м', н — н', п — п', р — р', с — с', т — т', х — х'. Такая парнасць цвёрдых і мяккіх гукаў захавалася ў рускай мове. У беларускай мове палаталізацыйныя працэсы працягваліся. Адбылося далейшае памякчэнне свісцячых з і с. Без асаблівай цяжкасці можна заўважыць болыпую ступень мяккасці з', с' у беларускай мове, чым у рускай (у адных і тых словах): сьнятй с'нятй -^з'няц', раз'нес'ці, з'мена, пес'ня, прас'ніца, с'ню. Месца ўтварэння беларускіх мяккіх з', с' больш набліжанае да сярэдняга паднябення, чым адпаведных рускіх з', с'. У беларускай мове з былога цвёрдага і мяккага д' развіўся мяккі свісцячы зычны дз', а з мяккага т' — больш мяккі свісцячы зычны ц' (так званае дзеканне і цеканне, гл. § 94): д-ьвіcwb дз'вес'ц'е.
§ 51. Чаргаванні галосных
3 агульнаславянскай мовы перайшлі як спадчына ва ўсходнеславянскую гістарычныя чаргаванні галосных. Пераважная большасць іх так ці інакш дайшла да нас у беларускай мове.
Коратка пакажам некаторыя з гэтых чаргаванняў:
э(е) :о — везтй і eoss, плестй і плоп, нестй і носйтй, вестй і водйтй (сучасн. везці і воз, плесці і плот, несці і насіць, весці і вадзіць);
ь: о — бьратй і С'ьбор'ь, *шьдлй і ход (сучасн. браць і збор, ійілі і ход);
й : ь — с-ьбйратй і сьбьратй (сучасн. збіраць і сабраць);
'о:ы—м'ьешь і мытй, Kpaemu і крытй (сучасн. мыеш і мыць, крыеш і крыць);
t: a — сЬстй (сідтй) і садйтй, лізтй і лазйтй (сучасн. сесці і садзіць, лезці і лазіць);
ы: у — *выкнртй і наука, дыхатй і духт> (сучасн. прывыкнуць і навука, дыхаць і дух);
р : a : у — *врзатй і *рзл,ьвязатй і узлт>; *тр$стй і *трдсь трястй і трус (сучасн. вязаць і вузел, трэсці. і трус, запрэгчы — супругі).
3 некаторымі чаргаваннямі (напрыклад, ь : о, : о) звязаны граматычныя і сэнсавыя адрозненні, параўн.: ход і ішлі (*шьд-лй), збор і сабраць (сьбьратй), значэнне закончанасці — незакончанасці дзеяння: сьбьратй і сьбнратй (сабраць і збіраць), значэнне адзінкавага і паўторнага (шматкратнага) дзеяння: нестй і носйтй (несці і насіць), везтй і возйтй (везці і вазіць). Параўн. таксама: дыхаць і дух, прывыкаць і навука і інш.
ФАНЕТЫЧНЫЯ ЗМЯНЕННІ ПІСЬМОВАЙ ЭПОХІ
§ 52. Агульныя заўвагі
Асноўнае месца ў гэтым падраздзеле займаюць змяненні, якія сталі істотнымі пры ўтварэнні беларускай мовы, яе фанетычнай сістэмы. Зразумела, нельга абысці агульнаўсходнеславянскіх змяненняў.
Гістарычныя змяненні пісьмовай эпохі сістэматызуюцца: адны — агульныя для ўсіх усходніх славян, другія — агульныя для дзвюх усходнеславянскіх моў, трэція — уласцівыя толькі адной з усходнеславянскіх моў. Прыклады першых: бегласць галосных, з’яўленне новых закрытых складоў; другіх: узнікненне падоўжаных зычных, чаргавання ро : ры, ло : лы, ле(ля) : лі ў беларускай і ўкраінскай мовах, пераход э-*оў словах тыпу зялёны, вясёлы, усё ў беларускай і рускай мовах; трэціх: страта канцавога ]'(й) у формах тыпу лепшы, такі, сёмы, смачны ў беларускай мове і захаванне /(й) у рускай і ўкраінскай (такой, такйй; седьмой, сьомйй), узнікненне дзекання і цекання, паслядоўнае зацвярдзенне р у беларускай мове і наяўнасць цвёрдага і мяккага р у рускай і ўкраінскай, чаргаванне о : і ў формах тыпу коня — кінь, воза — віз, носа — ніс у мове ўкраінцаў, змяненне в на ф перад глухім зычным (вкторнйк — фторнйк, TpaevKa — трафка) у рускай мове.
РЭДУКАВАНЫЯ Ь, Ь, IX ЛЕС
§ 53. Кароткая характарыстыка рэдукаваных ь
Гукі г, ь— галосныя няпоўнага ўтварэння, іх называюць рэдукаванымі. Галосны задняга рада г быў блізкі да о, але карацейшы за о і невыразны; галосны ь — карацейшы за э(е) і таксама невыразны. Рэдукаваныя г, ь па-рознаму вымаўляліся ў залежнасці ад пазіцыі. Рэдукаваны на канцы неаднаскладовага слова (смак^, пень) ці перад складам з галосным поўнага ўтварэння (г. зн. перад складам з любым галосным, толькі не з рэдукаваным) быў асабліва кароткі і невыразны. Такі рэдукаваны акрэсліваюць як рэдукаваны ў слабай п а з і ц ы і (як слабы рэдукаваны). А рэдукаваны пад націскам (м^хті, пьнь), а таксама перад складам са слабым рэдукаваным быў у моцнай п а з і ц ы і, г. зн. моцны рэдукаваны. Рэдукаваны быў у слабай пазіцыі таксама перад наступным складам з рэдукаваным у моцнай пазіцыі.
Практычна вызначэнне пазіцыі рэдукаваных у слове зручней пачынаць з канца слова. У слове AOK^Tb рэдукаваны ь быў у слабай пазіцыі, бо знаходзіўся на канцы слова, рэдукаваны г — у моцнай, бо стаяў перад складам са слабым рэдукаваным ь. У слове к/ьнйжька абодва рэдукаваныя былі ў слабай пазіцыі, бо яны ненаціскныя, пасля іх ішлі склады з галоснымі поўнага ўтварэння і, а. У слове сьмьрть канцавы ь быў у слабай пазіцыі, ь у другім складзе — у моцнай пазіцыі, бо пад націскам (а таксама перад складам са слабым рэдукаваным), рэдукаваны "ь — у слабай, бо ў наступным складзе рэдукаваны ь у моцнай пазіцыі.
§ 54. Чаргаванне моцных і слабых рэдукаваных
Чаргаванне моцных і слабых рэдукаваных карысна і патрэбна ведаць пры вывучэнні не аднаго фанетычнага змянення, напрыклад узнікнення бегласці галосных, так званага выраўноўвання асноў, чаргавання ро: ры, ло: лы, ле (ля) : лі.
Лёгка ўбачыць, што пры змене слова моцны рэдукаваны мог апынуцца ў слабай пазіцыі і наадварот. Так, у форме пнг рэдукаваны г пасля с быў у моцнай пазіцыі — пад націскам, а ў форме сьнў — у слабай, бо наступны склад меў галосны поўнага ўтварэння у; г быў у слабай пазіцыі пасля с і ў форме сьн-ьмь (творны склон): перад складам з моцным (націскным) г. Яшчэ прыклад: пь'нь і пьнь'мь; у першай форме ь пасля п моцны, у другой — слабы (перад складам з моцным рэдукаваным). Такім чынам, у старажытнай мове было фанетычнае (пазіцыйнае) чаргаванне моцнага рэдукаванага са слабым.
§ 55. Лёс рэдукаваных ®, ь
На пачатку пісьмовага перыяду ўсходнеславянскай мовыасновы рэдукаваныя ь былі асобныя фанемы. 3 сярэдзіны XI ст. гэтыя галосныя пачалі змяняцца, у выніку к канцу XII ст. іх не стала. У слабай пазіцыі т>, ь, паступова аслабляючыся, зусім страціліся, зніклі; у моцнай пазіцыі, паступова ўзмацняючыся, яны супалі з галоснымі поўнага ўтварэння: ■ь->ол ь—^э(е): ст>н7эсон, пьнь-+пен', сьнгмь сном'сном, пьньмь ->■ пнем' пнём, лок'ьть локот' ->■ локац'.
3 часам у беларускай мове галосныя о, э(е), што развіліся адпаведна з т>, ь, перажылі новыя змяненні, у выніку на месцы былога г сустракаем не толькі о, а на месцы ь — не толькі э(е). Так, у слове кубак (кўб'ьк'ь) канцавы "ь страціўся, а пасля б супаў з о, які з развіццём акання супаў з а. Такім чынам: куб'ьк'Ь^-кубок.^кубак, г. зн.на месцы былога -ь маем галосны а ('ь^о^а). Сучасная форма роднага склону рўчак— з былога рўчькгь, дзе слабы рэдукаваны •ь страціўся, моцны рэдукаваны ь паступова супаў з э(е), які ў сваю чаргу змяніўся на о, а потым — на а: рўчьк'ь-^ручек-^ручок-^ручак (ь->-э^ а).
Страту слабых і ўзмацненне моцных г, ь нельга разглядаць як два асобныя працэсы, гэта два бакі аднаго працэсу — змянення галосных няпоўнага ўтварэння. Прычыну страты (падзення) і праяснення рэдукаваных дасюль яшчэ з пэўнасцю не ўдалося высветліць. Прывядзём толькі адно з вядомых меркаванняў. Змяненне ў характары націску (музычныдынамічны) выклікала пераразмеркаванне выдыхальнай сілы пры вымаўленні слова: адны склады ўзмацніліся, другія паслабіліся. У выніку рэдукаваныя ў моцнай пазіцыі яшчэ больш узмацняліся і паступова супалі з галоснымі поўнага ўтварэння, рэдукаваныя ў слабай пазіцыі паступова паслабляліся і нарэшце зніклі.
§ 56. Вынікі страты рэдукаваных
Прыгледзімся да запісаных ніжэй слоў, звернем увагу на гукавую структуру пасля страты рэдукаваных:
сьто сто
чьто что
-*■ мнЬ -> мне к'ьде('ё)-^кде(-Ь) дыцан'ь-^діцан б'очела—г бчела (пчала) MtHbCKh -> МЬнеск шьвьц-^ швец' д-ьхорь-^ дхор' Р'ыйа (уоргр)->Рша
огнь^огн' осмь -► осм' г'ьрньчарт) -> горнчар вьрвька-^вервка пеклті -► пекл несл'ь -> несл cbetd^Ka свідка д’ьв’Ьс'ьт’Ь^-дв'Ьст'Ь случьскыйь случскый сьбудоватй сбудоватй
зелЫ€ -^зел'К насРньК -► насЬн'\^ вйхрь -> вйхр бобрТ} -► бобр
сьлньце ->■ солнце напіце-^ натіце вгтор'ьк'ь -> второк сьбор-^сбор
З’явіліся такія спалучэнні гукаў, якія захаваліся, вымаўляюцца і сёння: сьто-^сто, м/ьнр-+ мне. З’явіліся і такія спалучэнні гукаў, якія не маглі захавацца, у іх павінны былі развіцца і развіліся змены. Так, напрыклад, у слове чьто спалучэнне чт змянілася на шт, у слове дьхорь спалучэнне дх-^тх, у слове б'ьчела бт>ч-+пч, у слове сьлньце лнц-^нц, у случьская спалучэнне чск-^цк, у слове Р’ьша перад рш з’явіўся пачатковы прыстаўны галосны, у слове сьн'Ьдатй спалучэнне сгн -> сн -> с'н. Страта рэдукаваных s, ь выклікала новыя і неадзінкавыя фанетычныя змяненні ў словах. Гэтыя змяненні адбіліся і на вакалізме і на кансанантызме.
Засваенне гэтых змяненняў мае істотнае значэнне пры вывучэнні гістарычнай фанетыкі беларускай мовы.
ВЫНІКІ СТРАТЫ РЭДУКАВАНЫХ Ь, 6 У ВАКАЛІЗМЕ
§ 57. Бегласць галосных
Бегласць галосных — гэта чаргаванне галоснага з нулём гука: свісток — свісткі, кніжак— кніжка, ваўчок— ваўчка, пень — пнём. Бегласць галосных — адзін з непасрэдных вынікаў страты і праяснення рэдукаваных галосных. У адной і той аснове рэдукаваны мог быць то ў моцнай, то ў слабай пазіцыі: сітьня — сьтб, конбць — коньця. Моцны праясніўся ў галосны поўнага ўтварэння, слабы страціўся: сотня — сто, канец — канца. Такім чынам на змену чаргаванню моцнага рэдукаванага са слабым і прыйшло чаргаванне галоснага з нулём гука.
3 нулём гука галосны чаргуецца ў словах тыпу ба]эц — байца, акра]эц — акрайца, кі]бк — кі]ка, га]бк — га]ка. Галосныя э(е) і о(ё) адпавядаюць моцнаму рэдукаванаму ь, а нуль гука — слабаму: бо]ьць — бо]ьца.
У сучаснай беларускай мове ведаем прыназоўнікі пад і пада, з і са, прыстаўкі паді пада-, зі саі падобныя. Пад і пада (паді пада-) нельга разглядаць як асобныя прыназоўнікі (прыстаўкі), гэта — варыянты прыназоўнікаў (прыставак), якія не адрозніваюцца сваім значэннем. Параўн.: над намі і нада мною, з намі і са мною, пад вамі і пада мною; збіраць і сабраць, адбіраць і адабраць, падбіраць і падабраць.
Да змянення рэдукаваных прыназоўнікі (прыстаўкі) над (над ) і нада(нада-), пад(пад-) і пада(пада-), з(з-) і са(са-) не адрозніваліся гукавым складам. Напрыклад, пад(пад-) і пада(пада-) — з nod's. Рэдукаваны, на які канчаўся прыназоў-
нік (прыстаўка) мог быць то ў моцнай, то ў слабай пазіцыі:
сьбьратй -> соб'рат' -> сабрац';
сьбйратй -*■ сбйрат' -> з'бірац';
Hadz мт>нбю —надо мною ->нада мною;
Hadu намй -> над намі.
Змяненне рэдукаваных г, ь прывяло да ўзнікнення варыянтаў кораня (пен' — пн-я, сон — сн-у, за-мок — замк-нуц') і суфікса (гуд-ок — гуд-к-а, рэч-ак — рэч-к-а).
Асобныя словы маюць варыянты кораня нават у адной і той граматычнай форме, напрыклад: лёну і ільну, моху і імху. Гэтыя два варыянты адрозніваюцца наяўнасцю прыстаўнога галоснага (гл. § 59) і наяўнасцю ці адсутнасцю галоснага ў корані:
льн-у-+лён-у-+лён-у;
лыі-ў-+л'н-ў^іл'н-ў;
м'ьху мбх-у;
М'оХў -> мх-ў -> імх-ў.
Абодва гэтыя варыянты літаратурныя, але перавагу мае першы: лёну, моху.
§ 58. Адсутнасць бегласці там, дзе яна павінна была ўзнікнуць. Выраўноўванне асноў
Сустракаюцца ў мове выпадкі адсутнасці бегласці галосных там, дзе яна павінна быць. У слове шьвьць у моцнай пазіцыі быў толькі другі з трох рэдукаваных, таму чакалася швец, але замацавалася ў беларускай мове шавец. Адбылося выраўноўванне кораня ў назоўным склоне паводле ўскосных склонаў (шьвьця— Р., шьвьцю—Д. і г. д.), дзе рэдукаваны пасля в быў слабы і страціўся, а пасля ш — моцны, які затым змяніўся: ь->-э->а, г. зн. у формах ускосных склонаў заканамерна ўзнік у корані а: шав(ў)-ца, шав(ў)-ц-у і г. д. Так замацаваўся варыянт асновы не швец, а шавец-, галосны а (пасля ш) не беглы. Гэтак адбылося і ў цэлай групе слоў, якія з’яўляюцца тапонімамі: Пінск, Смаленск, Бабруйск, Глуск, Слуцк, Друцк, Полацк, Лагойск, Віцебск і інш. Растлумачым, як прыклады, толькі Мінск — з MtHbCKh, Пінск — з Паньскь. Заканамерна ў назоўным склоне павінен замацавацца варыянт асновы Менеск, Пінеск. Ва ўскосных склонах узнік варыянт асновы: МРньск-а-^ Менск-а, Мізньск-уМенск-у; Пйнск-а-> Пйнск-а, Пйньск-у -> Пінск-у і г. д. Аснова назоўнага склону (Менеск, Пінеск) выраўнавалася паводле асновы ўскосных склонаў, бегласці не стала.
Ад разгледжаных прыкладаў, дзе няма беглага галоснага, трэба адрозніваць словы тыпу корань — кораня, камень — каменя, попел — попелу, лёд — лёду, роў — рова, рэмень — рэменя, у якіх таксама няма бегласці. У гэтых словах галосныя э(е), о паходзяць не з рэдукаваных (камень, по(е)пел'ь, ледт>,
ровтз), значыць, тут і не павінна была ўзнікнуць бегласць. У рускай мове ў гэтых словах бегласць узнікла (пепел — пепла, ров — рва) на ўзор слоў пень — пня, день — дня.
§ 59. Прыстаўныя галосныя
Адзін з вынікаў падзення рэдукаваных г, ь — развіццё п р ыс т а ў н ы х 16 галосных. Узнікшы ў XIII ст., прыстаўныя галосныя сталі асаблівасцю і старажытнай і сучаснай беларускай фанетычнай сістэмы. Прыстаўныя галосныя не атрымалі развіцця ў такіх суседніх славянскіх мовах, як руская, польская.
На картах свету на любой мове чытаем назву беларускага горада Орша, у якой галосны о прыстаўны, не «спрадвечны» (Орша—з Ргша), г. зн. назва горада ўвайшла ў тапаніміку свету з беларускаю фанетычнаю асаблівасцю. Пасля страты слабага рэдукаванага г (у пазіцыі перад складам з галосным поўнага ўтварэння) узнікла спалучэнне (група) зычных, у якім першы быў плаўны р. Перад такога тыпу пачатковымі спалучэннямі ўзнік новы галосны — прыстаўны.
У гісторыі беларускай мовы ведаем прыстаўныя галосныя о, і (о-+ a):
P^uia -> Рша -> °Ptua Opuia;
льгота -> л'гота ->■ ^л'гота іл'гота 17.
Прыстаўныя галосныя ўзніклі ў такіх словах, як Орша, аржаны ільгота, ільняны, іржавы, ільвіца, ірдзець, ірваць,
іржыійча, ілгаць, ільсніцца і інш.
Ужыванне прыстаўных галосных з часам пашырылася, яны ўзніклі перад новымі спалучэннямі зычных, якія пачыналіся не толькі плаўнымі р, л, а і санорнымі м, в(ў): амшары і імшары (Mttu-), імчацца імгненны (мьг-), аўторак (ear-) і інш.
Прыстаўныя галосныя стагоддзямі ўжываліся ў вуснай беларускай мове, пранікалі ў пісьмовыя тэксты: бйлй н йрвалй (36. 391), йльнянымй (36. 262), йржыіцу (Ковен. 1566), йржа (Цяпінскі), йлвов’ь (Тайна. т.), над-ь йльвомт> (Атыла), йржа (Баркул. л.), naszto bylo irwac jablyk (Кам. зб. Мараш.).
Прыстаўныя галосныя замацаваліся як арфаграфічная і арфаэпічная нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы: Орша, аржаны, ільгота, ільняны, іржышча.
Прыстаўныя галосныя з’явіліся ў беларускай мове і не перад новымі спалучэннямі зычных. Так, напрыклад, прыстаўны галосны i(ji) узнік у словах стужка-^ істужка, скрыпка-^
16 Прыстаўныя гукі называюць яшчэ пратэтычнымі (грэч. prothesis— ‘надстаўка’). Іх нельга лічыць асобнымі марфемамі пры вызначэнні марфалагічнай структуры слова.
17 Назоўнік ільгота таго самага кораня, што і прыметнік лёгкі, прыслоўе лёгка, назоўнік палёгка, дзеяслоў аблегчыць; усе яны — ад кораня льг-.
Іскрыпка, рабінаарабіна, Дар’я — Адар’я, ішоў (ішла, ішло, ішлі) і інш. Наяўнасць прыстаўных у гэтых словах, апрача апошняга, не стала літаратурнаю нормаю, хоць' у друку і ўжываюцца Адар’я, арабіна.
Што ж да ішоў (ішла, ішло, ішлі)18, то гэта дзеяслоўная форма заўсёды ўжываецца з прыстаўным і; развіўся ён (яшчэ ў старажытнасці) не фанетычным шляхам; гэта — вынік уплыву адной асновы на другую. Дзеяслоў ісці (іду, ідуць) у адных формах мае корань ід(ідз-, іс-), у другіх — корань -шці -шо(у формах прошлага часу і ўмоўнага ладу корань -tuці -шо—з былога шьд-у, пад уплывам форм іду, ідуць, ісці ў прошлым часе (і ўмоўным ладзе) з’явіўся прыстаўны і: ійіоў, ійіла, ішло, ійілі. Тое, што ісці і ішоў — формы аднаго дзеяслова, а таксама агульнае ў іх пачатку (ісі іій-) спакушае лічыць, што гэтыя формы аднаго кораня, што ў іх чаргуецца свісцячы с з шыпячым ш, як і ў насіць — найіу, касіць — кашу, скрасіць — скрашу. Гэта няправільна.
§ 60. Устаўныя галосныя
Устаўныя галосныя, як і прыстаўныя, з’явіліся ў пэўных фанетычных умовах. Гэтыя ўмовы можна высветліць на такіх словах, як вецер, вугаль, віхор, свёкар. Усе яны канчаліся на рэдукаваны, а перад ім была група зычных з апошнім санорным (зл, гл, бл, вл, бр, гн, кр, рн, тр, хр, стр і інш.): узлк, в-Ьтр-ь, бобрті, г'ьрн.'ь, огнь, угль, вйхрь, свекуь. Калі рэдукаваны знік, група зычных апынулася на канцы слова. У канцавой групе зычных і развіўся ўстаўны галосны о ці э(е): узлт»—^ (в)узел, в’Ьтр'ьвецер, угль -*■ (в)угаль, вйхрь -> віхор, ceeKp^^свёкар, рубль рубель, журавль->-журавель, бобр-ь бабёр (у гаворках і бббер), кораблькарабель, cecrpn (родны склон множнага ліку) -> сясцёр (і сёстраў), z^pH^горон->-горан, огнь-*агонь, осмь(в)осем.
З’яўленне ўстаўных галосных у спалучэннях, якія канчаліся на плаўны, прывяло да ўзнікнення другога поўнагалосся (гл. §63).
Устаўныя галосныя чаргуюцца з нулём гука (бабёр — бабры, віхор — віхры, агонь — агні), як і о, э(е), што развіліся з рэдукаваных (сон. — сны).
Запазычаныя словы, якія канчаюцца на спалучэнні зычных з санорным, у народна-дыялектнай мове не захоўваюць такіх спалучэнняў. Так, напрыклад, запазычанае ў старажытнасці ад грэкаў імя Петр у беларускіх гаворках набыло некалькі варыянтаў, але абавязкова не з канцавым тр: Пятрусь, Пятро, Пётра, Пятрук, Пятрок. Запазычаныя ў нядаўні час словы літр, метр на значнай частцы Беларусі маюць гучанне літра, метра (і ўжыва-
18 У Баркулабаўскім летапісу (XVI ст.) чытаем: ц-клую неделю снегг... кгвалтовный йшол’ь; которые йшлй на нйзь.
юцца як назоўнікі жаночага роду); сустракаюцца і другія варыянты — літар, метар. Што змяненне метр^метра (цэлая метра) выклікана характарам канцавога спалучэння, пацвярджаецца і старажытным змяненнем у словах незапазычаных: пліснь^ плесн'-^плесн(я); ЗаславльЗаслаўл'Заслаўе; МьстйславльМсціслаў (літаральна Мсціславаў), дзе вл' ўл' ў. Слова вепрь дайшло да нас таксама са змененым марфалагічным складам і не канчаецца на групу зычных з плаўным — вяпрук.
§ 61. Падаўжэнне галосных о, э (е) у новым закрытым складзе
Перш чым паказаць падаўжэнне галосных, прыгадаем, што: 1) галосныя о, э(е) у дапісьмовую пару былі даўжэйшыя за ь, але карацейшыя за астатнія галосныя, таму о, э(е) называюць нармальна кароткімі; 2) страта рэдукаваных выклікала змяненне ў структуры складоў, узніклі новыя з а к р ытыя склады (гукл> гук).
ГІасля страты рэдукаваных галосныя о, э(е) у новых закрытых складах падоўжыліся: вол^ вол, конь-^кон'. Падоўжаны галосны о ў беларускіх гаворках поўдня, паўднёвага захаду дайшоў да нас як гук, адрозны ад о: ён вымаўляецца то як сярэдні паміж о і у — «закрыты» гук о(6), то як дыфтонг уо (ці уэ, уі). Так, у гаворках Акцябрскага, Глускага, Любанскага раёнаў маем: двдр, кбт; у частцы паўднёвай Брэстчыны: куон', куэн’, куін'.
Падоўжаны галосны э(е) у гаворках поўдня вымаўляецца як э, набліжаны да і, ці як дыфтонг іе: пёч або піеч, сём або сіем.
Згаданыя дыфтонгі развіваліся і ў мове ўкраінцаў; у паўночных украінскіх гаворках яны ёсць і сёння, у іншых жа дыфтонгі змяніліся на і, у выніку ўзнікла фанетычнае чаргаванне, уласцівае ўкраінскай мове: коня — кін', вола — віл, носа — ніс, кола — кіл, будова — будівлянйй, Бойково — бойківськйй, несу — прйніс, шостйй— шість. Цікава, што тыя о, э(е), якія паходзяць з рэдукаваных -ь, ь, на і не змяніліся: сьнл>сон.
§ 62. Змяненне рэдукаваных 'ь, ь у спалучэннях з плаўнымі. Чаргаванне ро: ры, ло: лы, ле: лі
Адрозніваюцца два тыпы спалучэнняў рэдукаваных з плаўнымі: у адных спалучэннях на першым месцы быў плаўны (умоўна іх абазначаюць так: rp^T, тл’ьт, трьт, тльт, дзе т — любы зычны гук: гл'ьтатй, др’ьжатй); у другіх, наадварот, на першым месцы быў рэдукаваны (тьрт, плт, тьрт, тьлт: чьрвон/ыі, к.’ьлзатй).
Змяненне рэдукаваных у спалучэннях першага тыпу прывяло да ўтварэння чаргавання, уласцівага старажытнай і сучаснай
беларускай мове — ро: ры, ло: лы, ле: лі19. Пакажам яго на такіх словах, як гром — грымоты, крошка — крышыць, дрогнуць — дрыжаць, кроў — крывавы, дровы — дрывасекі, глотка — глытаць, блохі — блыха, блешня — блішчэць (блішчаць), блеск (бляск) — бліскавіца.
Моцныя рэдукаваныя г, ь у спалучэннях трьт, тл'ьт, трьт, тльт, праясняючыся, супалі адпаведна з о і э(е): кр'ьвь-жроў, вРлна-^ воўна, грімг гром, бльск-ь^ блеск. Калі ж рэдукаваны ў гэтых спалучэннях быў у слабай пазіцыі, ён страціўся: дрч>жатй-+држатй, трьвога-^ трвога, ябл'ько -> яблко-, пасля плаўнага перад наступным любым зычным развіваўся галосны ы ці і: држатй^дрыжатй^ дрыжац', трватй-+тріватй-+трьівац', трвога -> трівога -> трывога.
Паказанае змяненне рэдукаваных у спалучэннях rp^r, тлт>т, трьт, тльт адлюстравалі старажытныя беларускія помнікі: покрышйл (Бава), дрыжыць, дрыжачой (Атыла), блйскаю(т) Шк бласкавйца (Мам. паб.), на твары рана крйвавая, на хрйбте рана сйневая (Кн. Слонім.).
У спалучэннях прт, тглт, тьрт, тьлт рэдукаваныя г, ь былі моцныя і пад націскам і не пад націскам. Што пад націскам рэдукаваныя былі моцныя — зразумела: гірло, к'ьрм'ь, Tbpen. Чым тлумачыцца моцная пазіцыя ненаціскных г, ь, у тым ліку перад складамі з галоснымі поўнага ўтварэння, у такіх словах, як кьрмйтй, дьржатй, в’ьлчйха? Рэдукаваны ў такіх выпадках узмацняўся за кошт складаўтваральнага плаўнага. Такім чынам, у словах тыпу кгрмйтй рэдукаваныя былі моцныя і праясняліся ў о, э(е).
На гэтым, аднак, размову пра лёс рэдукаваных у спалучэннях прт, гьлт, тьрт, тьлт спыніць нельга, бо ёсць у беларускай мове выпадкі іншага змянення гэтых рэдукаваных. У словах тыпу чырвоны (з чьрвон'ыі), тырчаць (з тгрчатй), кілзаць (з кглзатй), пырскаць (з п'ьрскатй), чыркануць (з чьрканутй), почырк рэдукаваны страціўся, узнік галосны ы ці і (чьрвоня>й-^чірвоный), як і ў спалучэннях тря>т, тл'ьт, трьт, тльт (гл'ьтатй^~глтатй^глытац').
§ 63. Другое поўнагалоссе
Першае поўнагалоссе, як вядома, узнікла ў старажытнай мове ўсходніх славян у дапісьмовую пару са спалучэнняў ор, ол, ер, ел, калі гэтыя спалучэнні знаходзіліся паміж двух зычных (tort, tolt, tert, telt)\ яно з’явілася адным з вынікаў дзейнасці закону адкрытага склада. Другое поўнагалоссе развівалася ў пісьмовую пару ў сувязі са змяненнем рэдукаваных "б, ь, прычым таксама ў дакладна акрэсленай пазіцыі. Узнікла другое
19 Чаргаванне ро:ры, ло:лы, ле:лі ўласціва таксама мове ўкраінцаў: кров —крйвавйй, блохй — блйха. У рускай мове такое чаргаванне не развілося.
поўнагалоссе на месцы спалучэння рэдукаванага з плаўнымі р, л, калі гэта спалучэнне знаходзілася паміж двух зычных, а ў наступным складзе выпадаў слабы г або ь. Моцны рэдукаваны перад плаўным праясняўся адпаведна ў о ці э(е), а пасля плаўнага развіваўся таксама галосны о ці э(е). Сучаснае горан паходзіць з г'ьрн'ь, у ім канцавы слабы рэдукаваны адпаў, рэдукаваны перад р быў моцны і праясніўся ў о, пасля р развіўся новы о, у выніку з былога гр узнікла оро, якое змянілася на ора (аканне): г'ьрн'ь-^горн-^горон-^горан. Гэтаксама: дзёран — з дьрнг, жарало — з жьрло, малан(ка) —з м'ьлн'ь(ка), човен.— з чьлн'ь. Другое поўнагалоссе маем і ў словах несмяротны (параўн. сьмьрть), вяроўка— з ebpe^Ka (параўн. вервы — ‘вяроўка, на якой падвешваюць калыску’, Глускі р-н), качарэжнік (параўн. кочьрга), асталоп — з тл/п.
Другое поўнагалоссе адносна не частая з’ява ў беларускай мове. У словах тыпу верх (з вьрхг), корм (з к'ьрм'о), горб (з ггрб'б), торг (з пргту) яно або не развілося, або не замацавалася. Параўнальна шырэй другое поўнагалоссе развілося ў паўночных велікарускіх гаворках: верех (верх), гороб (горб), кором (корм), смеретушка і інш.
ВЫНІКІ СТРАТЫ РЭДУКАВАНЫХ 'Ь, Ь У КАНСАНАНТЫЗМЕ
§ 64. Узнікненне новых груп зычных
Як ужо адзначалася, дзейнасць закону закрытага склада прывяла да таго, што ў агульнаславянскай мове-аснове спалучэнні (групы) зычных у словах былі рэдкаснаю з’яваю, захаваліся толькі пэўныя і нешматлікія групы зычных (слава, зв-Ьрь). Страта рэдукаваных прывяла да ўтварэння новых груп зычных, шматлікіх і разнастайных. У адных з іх апынуліся побач такія зычныя, якія маглі вымаўляцца і вымаўляюцца без змянення: льга->-л'га, мт>ногомнога. У другіх групах сутыкнуліся зычныя, якія не маглі захавацца без змянення. Некалькі прыкладаў: к/ьде-+кде, д-ьхорь-^дхор', сьбоку-> сбоку, сьдор-ь-^ сдор, б'ьчела -> бчела, сьбйратй сбйратй, пьпьрьць -> пперец'. Hi адно з гэтых спалучэнняў (кд, дх, сб, сд, бг, сб, пп) не засталося без змен. У спалучэнні кд адпаў к (к,ьде-+кдзе -+■ дзе), у спалучэнні дх звонкі д прыпадобніўся да глухога х і супаў са сваім парным т (д-ьхорь^-дхор' -+тхор), у спалучэнні сб гук с прыпадобніўся да звонкага б і супаў са сваім парным гукам з (сьбоку -> сбоку -> збоку).
§ 65. Спрашчэнне груп зычных
Яшчэ ў агульнаславянскую эпоху адбылося спрашчэнне спалучэнняў (груп) зычных, выкліканае дзейнасцю закону адкрытага склада. Адбылося спрашчэнне і ў пісьмовую пару — як вы-
нік страты рэдукаваных. Практычныя школьныя граматыкі звужана падаюць колькасць спрошчаных груп зычных і звычайна абмяжоўваюцца пералікам толькі трох: здн ^зн), стл (-+сл), рдц рц). Фактычна іх значна больш:
ждьн ->■ ждн —>■ жн: кождьн.'ыі -> кожны;
здьн-+здн-+зн: бороздьна^баразна, поздьно -> позна;
зтьв (стьв) ств св: л1із(с)тьвйця^ лесвіца;
кьд кдз -> дз: кгде -> дзе;
лв'ьт —>лвт -+вт-+ўт: полв'ьтора -> паўтара;
рвьйі -> рвш -> рш: первьшая -> перійая;
рдьц -> рдц рц: сьрдьце -> сэрца;
лньц -> лнц -> нц: с'ьлн.ьце -> сонца;
рньч->рнч -> нч: г7>рньчарт> — ганчар;
стьл-^стл-^сл: ростьлйна-^ расліна, сьчастьлйв,ыі-> шчаслівы;
стьн^ стн-> сн: в'Ьстьнйк'ь-^ веснік, шестьнадесятешаснаццац'; сьчастьнгй^шчасны (ад гэтага прыметніка і беларускае прозвішча Шчасны)-,
стьц —стц -> сц: м~ёстьце -> месца;
тыц-+тіц(тійч) ->шч: натыце -> найіча;
пьп-^пп-^п: пьпьрьць^пперец'-^перац.
Нягледзячы на ўстойлівасць пісьмовай традыцыі і захаванне марфалагічных напісанняў, у помніках сустракаем: почесно (ад чьст-ь), сэрца, сэрцу (Трыстан), гончар (Ст. літ. 1588), жалосно (Баркул. л.).
Сучасная арфаграфія замацавала перадачу разгледжанага змянення на пісьме: расліна, карысны, капусны, радасны, няшчасны, выязны, дзе, кожны, позна, лесвіца, слаць (пасцель), сонца, сэрца, перійая, баразна, паўтара, месца, шчаслівы і шматлікія іншыя.
§ 66. Страта канцавога л
Ужо вялася размова пра новыя групы зычных з канцавым плаўным (гл. § 60). У адных выпадках паміж зычным і канцавым плаўным узнікаў устаўны галосны: ветр -> вецер,
рубль^ рубл-^ рубел'. У другіх выпадках канцавы плаўны л адпаў, фактычна адбылося спрашчэнне новай канцавой групы зычных з апошнім у ёй гукам л:
неслгь -> несл -► нёс;
тьрл'ь терл -> цёр;
везл'ь -> везл -> вёз;
сЬкл-ь сЬкл сек;
(по)мьрлт>-> (по)мерл-+ памёр;
пеклт> пекл пёк;
гребл'ь^гребл-^гроб (сена).
Прыведзеныя словы ■— былыя нескланяльныя дзеепрыметнікі, якія запанавалі як форма дзеяслова прошлага часу. Гэтая
форма мае сталую марфалагічную прымету — суфікс -лці яго варыянт -ў (рабі-л-а, рабі-ў). Выходзіць, што частка дзеясловаў прошлага часу ў мужчынскім родзе не мае гэтага суфікса. Зусім няцяжка бачыць, што не маюць суфікса -л-(-ў) дзеясловы прошлага часу мужчынскага роду тыпу нес-ці— нёс, вез-ці— вёз, бег-чы — бег, стрыг-чы —стрыг, лег-чы — лёг, дапамаг-чы — дапамог, перасцераг-чы —■ перасцярог.
Страта канцавога л у разгледжаным становішчы адбылася не толькі ў дзеяслоўнай форме прошлага часу. Некалькі прыкладаў: Мьстйславль (городў Мстйславл'Мсціслаў; БраславльБраслаў-, побач з журавель у беларускіх гаворках ёсць яшчэ жураў (з журавль) і жораў (з жеравль).
§ 67. Замена зычнага у(ётам)
Пасля страты рэдукаваных у некаторых групах адзін з зычных замяніўся гукам ](й). Так, напрыклад, у слове Лагойск зычны j(H) з’явіўся на месцы ж (Логожьскк), у слове Прапойск (цяпер г. Слаўгарад) —на месцы ш (Пропошьск'ь), у слове Заслаўе 20 (Заслаўіэ) — на месцы л (Нзяславль).
§ 68. Змяненне в на ў
Беларускай мове на працягу ўсёй яе гісторыі ўласцівыя гукі в і ў (так званы у нескладовы) і чаргаванне в:ў. Гісторыкі ўсходнеславяскіх моў звязваюць развіццё пераходу в у ў з падзеннем рэдукаваных: правьда-*правда-^ праўда, крйвьда—^крйвда—^крыўда. Гук ў узнік на месцы былых вт>, вь, калі в пасля страты рэдукаванага апынуўся на канцы слова або перад наступным зычным: cbtHoeT) -> сынов -> сыноў, чйнов’ь-*чйнов -> чыноў, волов’ь -> волов -> валоў, правьда правда -> праўда, трав7>катравка-^ траўка, на вьсР^на ўсе21, вьдова -> вдова -► ўдава.
Прыгаданае тлумачэнне змены в-^ў нельга, аднак, лічыць здавальняльным: у дзвюх суседніх літаратурных мовах — рускай і польскай — змяненне в на ў не развілося: кроф’, трафка, правда — у рускай мове; kref (krew), trafka (trawka), prawda—■ y польскай. Значыць, адной толькі стратаю г, ь змена в—^ў не вытлумачваевда. Есць меркаванне: у дыялектах агульнаславянскай мовы была пэўная папярэдняя ўмова для развіцця пасля страты рэдукаваных г, ь пераходу в у ў.
Гэтаю папярэдняю — да страты рэдукаваных — умоваю змянення в-+ў быў характар в у дыялектах агульнаславянскай мовы: гаворкі, з якіх развілася беларуская мова, мелі гук в губ-
20 Былая форма мужчынскага роду набыла канчатак -е, відаць, на ўзор (м^стб) Борйсово, (місто) Городьно.
21 У фанетычных адносінах прыназоўнікі тыпу да, па, на, з і іншыя не аддзяляюцца ад наступнага слова.
на-зубны і e(w) губна-губны. Дарэчы, абодва в ёсць у сучасных беларускіх гаворках і ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. Перад лабіяльнымі галоснымі у, о (вуха, восень, волаты, павольны) вымаўляецца білабіяльны зычны в, а перад іншымі галоснымі — в губна-зубны (вілы, вельмі). Незалежна ад таго, які зычны — в ці w вымаўляўся ў спалучэнні з наступным рэдукаваным, пасля страты рэдукаванага ў пазіцыі перад зычным і ў абсалютным канцы слова стаў вымаўляцца білабіяльны w(ў): лов'ько^лоўка, ровьныі-*роўны, др,ьв,ь-+дроўг волов-+ -+валоў. Гук ў— звонкі зычны, заўсёды цвёрды, не мае адпаведнага парнага мяккага. Належыць да санорных зычных.
Змена в-+ў адлюстравалася ў старажытных беларускіх помніках; вынікі перадаюць помнікі яшчэ XIII ст. Так, у смаленскай грамаце 1229 г. чытаем: уздумалт> (з былога в'ьздумаль), у Рйзі (з вг Рйз-b), у дыбу (з вг дыбу). Яшчэ прыклады: а рйжане оу Раз-b (Даг. Пол.), оу Полоцку, оу семую суботу, былк тот Войдйло оу велйкой моцй (Вілен. л.), « стала есмй оудовою, оу ндлю (Ж. Алякс.), no Вельп оунйз, оуверх'Ь (Гр. 1387), X Клецку (Будны).
Змена e^-ў у старажытных беларускіх помніках абазначалася, аднак, далёка не паслядоўна: спецыяльнай літары не было, ў перадавалі літарамі у, оу, X , в.
§ 69. Змяненне цвёрдага л на ў
Змяненне цвёрдага л на ў— таксама старажытная беларуская фанетычная асаблівасць. У гісторыі беларускай фанетычнай сістэмы трэба адрозніваць два змяненні л-^ў. Першае з іх — фанетычнае, калі пераход л-+ў адбыўся ў дакладна акрэсленай пазіцыі; такое змяненне не прывяло да ўзнікнення чаргавання л: ў. Другое змяненне адбылося нефанетычным
шляхам, а на ўзор, паводле аналогіі; гэта змяненне прывяло да ўзнікнеі-іня чаргавання л : ў.
Фанетычнае змяненне цвёрдага л->-ў развілося толькі ў групах гьлт, тьлт, г. зн. у спалучэннях т>л, ьл, калі спалучэнні знаходзіліся паміж двух зычных: воўна — з былога e^AHa, маўчаць — з м'ьлчатй, жаўна — з жьлна, тоўсты — з т'ьлст'ьй, доўгі — з д'ьлг'ьй, поўны — з п'ьлн'ьй, жоўты — з жьлтт>й, воўк — 3 в'ЬЛК'Ь.
Большасць гісторыкаў мовы лічыць, што змяненне л -> ў з’явілася вынікам змянення рэдукаваных; пераход 'Ь^-о і ь -> э(е) о выклікаў лабіялізацыю наступнага цвёрдага л і змяненне яго на ў. Некаторыя даследчыкі лічаць інакш. Так, напрыклад, П. Юргелевіч, паказваючы, што змяненне л^ў адбылося толькі ў спалучэннях тьлт, тьлт, сцвярджае, што працэс гэты адбыўся да страты г, ь і змянення іх на галосныя поўнага ўтварэння, П. Юргелевіч, такім чынам, лічыць, што змяненне лу->ў адбылося яшчэ ва ўсходнеславянскай мове, у яе дыялек-
тах, з якіх пасля развіліся беларуская і ўкраінская мовы (ва ўкраінскай графіцы няма асобнай літары для абазначэння зычнага ў, абазначаецца ён літараю в: повнйй, жовтйй, товстйй).
Прывядзём прыклады, у якіх зычны ў паходзіць з л: воўк. — ваўчок, ваўкаваты, ваўкаўня, ваўкарэзіна; поўны — поўнік, напоўнены, паўната; жоўты — жаўтачка, жаўтуха, жаўток, жоўць, жаўцізна; доўгі — доўг, даўжыня, падаўжэнне, доўжань (пчалярскае), удоўжкі, даўжэразны; тоўсты — утоўшчкі, таўшчыня, таўстуха. Як бы ні змянялі словы, у якіх ў паходзіць з л, чаргавання л з ў няма.
Змяненне л на ў у пэўнай меры адлюстравана ў помніках. Я. Карскі піша, што першыя прыклады, у якіх пісцы абазначаюць гэта змяненне, сустракаюцца ў тэкстах XV ст., прычым перадаецца літараю в: Вовчкевйч'ь (1497), не вдовзі (1498); у прыкладзе моучком (Мялешка) ў абазначаецпа літараю у. Зразумела, змяненне л-^ў адбылося задоўга да таго, як яго сталі абазначаць у тэкстах.
Змяненне л-+ў нефанетычным шляхам развілося ў былых нескланяльных дзеепрыметніках мужчынскага роду тыпу робйлн, пытал'ь, якія сталі з часам асноўнаю формаю прошлага часу. Няцяжка бачыць, што зычны л у прыгаданых і шматлікіх іншых словах знаходзіўся не пасля рэдукаванага і не перад зычным, г. зн. тут не было ўмоў для фанетычнага змянення л->-ў, як не было гэтых умоў у словах тыпу дол, стол, вол, гарэлка (з гор'Ьлтька), палка (з палт>ка), вельмі (з вельмй), толькі. Чым тлумачыцца з’яўленне ў з л у форме тыпу быў, меў, стаў? У старажытнай мове былі дзеепрыметнікі незадежнага стану на -ег тыпу чйтав'ь, знавг, dbie^, у якіх заканамерна адбылося змяненне вт> -> в -> ў. На гэты ўзор, мяркуюць, з’явіўся ў і ў адзначаных дзеяслоўных формах на -л'ь: меў (йміл'ь), быў (былг), стаў (стал'ь), адпачыў, паспытаў.
Пераход л->-ў у формах тыпу рабіў, спяваў, гуляў пісьмовыя помнікі, нягледзячы на перашкоды традыцыйнасці пісьма, адлюстравалі параўнаўча паўней, лепей, чым пераход л у ў у словах тыпу воўна, доўга.
Што ж да помнікаў, напісаных лацінкаю, то яны досыць стройна паказваюць наяўнасць ў з былога л (праўда, яны таксама абазначаюць гэта ў літараю в (w). Так, у «Лісце да Абуховіча» чытаем: dolozyw, napolochaw.
У сучаснай беларускай мове чаргаванне л : ў у формах тыпу бліснула і бліснуў, адпачыла і адпачыў — жывая, нічым не абмежавагіая з’ява.
§ 70. Зацвярдзенне губных перад зычнымі і на канцы слова
У словах тыпу сем, канём, сям’я, цёмны, голуб, б’ю, п’ю ў старажытнасці губныя былі памякчоныя: голубь, бью, семь, коньмь, сЬмь^, тьмьн'ьй, пью. Пасля страты рэдукаванага ь губ-
ны апынуўся або перад зычным, або на канцы слова. У абодвух выпадках губны зацвярдзеў:
тьмьн'ьй -> тем'ньй -> цёмны, семь -+■ сем' -> сем.
У помніках XIV ст. сустракаюцца напісанні дамь, кровт>, убтіейіь, якія сведчаць пра старажытнасць зацвярдзення губных на канцы слова і перад наступным зычным.
§ 71. З’явы прыпадабнення (асіміляцыі) у новых групахзычных
Узнікненне новых спалучэнняў (груп) зычных стварыла ўмовы для шырокага развіцця асіміляцыйных змяненняў, уплыву аднаго з суседніх гукаў на другі. Адрозніваюць рэгрэсіўную і прагрэсіўную асіміляцыі. Пры рэгрэсіўнай асіміляцыі папярэдні гук змяняецца пад уплывам наступнага; так, напрыклад, у слове бт>чела -> бчела звонкі зычны б пад уплывам наступнага глухога ч стаў вымаўляцца літаральна так, як гук п (б супаў з гукам п): пчала. Пры асіміляцыі прагрэсіўнай пад уплывам папярэдняга гука змяняецца наступны. Яе можна бачыць на змяненні таго самага слова б'ьчела ва ўкраінскай мове, дзе глухі зычны ч прыпадобніўся да папярэдняга звонкага б і супаў са сваім парным звонкім дж: б'ьчела бджола.
§ 72. Прыпадабненне цвёрдых зычных да мяккіх
У шматлікіх выпадках пасля страты рэдукаванага цвёрды зычны апынуўся ў непасрэдным суседстве з наступным мяккім і, прыпадабняючыся да наступнага мяккага, супаў са сваім парным мяккім:
сьн1>даю -> снідаю -> с'недаю (сьн' сн' с'н'),
с'ьв’Ьд’ька свідка с'ведка (сьв' св' -> с'в'), д'ьв'Ьс'ьт'Ь —> дв-ЬстЬ ->■ дз'вес’це (дкв' ->■ дв' ->дз'в'), сьметана —сметана -> с'мятана (сьм' см' —> с'м'). Папярэдні цвёрды глухі перанёс падвойнае прыпадабненне да наступнага мяккага звонкага, у тым ліку да санорнага:
сьбйраю -> сбйраю -> з'біраю (сьб' -> сб' -> з'б'),
CbMiHa сміна — з'мена (сьм’ —► см' -> з'м'), сьі’Ьзд'ь -> cji3d -> з'езд (сь] cj -> з']), сьнйзатй снйзатй -> з'нізац' (сьн' ->■ сн' -> з'н'), сьл’Ьзтй слізтй -> з'лез'ці (сьл' сл' -> з'л').
Асіміляцыйная мяккасць у беларускай мове набыла вельмі выразны, узмоцнены характар. Яе часта абазначаюць падвойным значком мяккасці ("). Назіраецца яна ў гаворках усіх раёнаў Беларусі, у тым ліку і ў самых усходніх (Мсціслаўскім, Клімавіцкім, Крычаўскім і інш.), і ў самых заходніх.
У некаторых помніках мяккасць свісцячых перад наступнымі мяккімі абазначаецца мяккім знакам: басьнй (Будны), опосьле, есьтй, дьве (Цяпінскі), зьехаль (Баркул, л.), зь ягнеты
(Акт. Мінск.). Фалькларысты, дыялектолагі, этнографы ў XIX— XX ст. часта абазначалі асіміляцыйную мяккасць знакам ь: сьціснуў, сьпіць. Таму не выпадкова працяглы час арфаграфічна-графічнаю нормаю беларускай літаратурнай мовы былі напісанні тыпу сьню, расьсеяць, сьмятана.
Вымаўленне свісцячых зычных з, с перад мяккімі без прыпадабнення, без асіміляцыйнай мяккасці ўспрымаецца як загана ў вымаўленні.
Мяккасць свісцячых зычных перад наступнымі мяккімі ўласцівая і такім спалучэнням зычных, паміж якіх не было рэдукаванага: сн'Ьг'ь —> с’нег, см'Ьх'ь —> с'мех, слйва-+с'ліва, кластй-»клас'ці, гостй гос'ці, піснь -> пес'ня22.
У частцы беларускіх гаворак Гомельскай і Магілёўскай абласцей развілася асіміляцыйная мяккасць перад заднеязычнымі г, к, х:
ськынута -> скйнутй -> с'кінуц',
с,ьхынутіі(ся) -> схйнутйся -> с'хінўцца,
тынутй сгйнутй -> з'гінуц'.
Мяккасць свісцячых перад заднеязычнымі не агульнабеларуская, а дыялектная асаблівасць.
§ 73. Прыпадабненне свісцячых зычных да шыпячых
Разгледзім прыпадабненне свісцячых да шыпячых на пачатковай групе зычных сч, што ўзнікла ў слове сьчастьК пасля страты рэдукаванага г. Першы зычны ў гэтай групе свісцячы, другі шыпячы; свісцячы, прыпадобніўшыся да ч, супаў са сваім парным шыпячым ш (с-+ш)-, так на месцы былога сьч атрымалася шч — спалучэнне двух цвёрдых гукаў.
Асіміляцыйнае змяненне свісцячых у спалучэнні з шыпячымі адлюстравалася ў пісьмовых помніках: рошшйрйло, йж жонамй, навышшого.
Прыпадабненне свісцячых да шыпячых і вымаўленне спалучэнняў шч, ждж і іншых у словах тыпу раійчысціць (росчйстйтй), прыяжджаць (пріі’Ьзжатй), ш чаго (сь чего) стала арфаэпічнаю нормаю. На пісьме гэта прыпадабненне не абазначаецца. Выключэнне — словы шчасце (шчаслівы, няійчасны, ійчасны), нішчымны (нішчымніца), дашчэнту, нашчадак.
22 Развіццё мяккасці свісцячых зычных і вельмі прыкметнае супрацьпастаў ленне цвёрдых мяккім стварылі магчымасць выражэння родавай формы харак тарам асновы (цвёрдая ці мяккая пры адным і тым канчатку). У беларускіх гаворках сустракаем:
Р. двух (м., н. р.) і дз’зюх (ж. р.), двох (м., н. р.) і дз’вёх (ж. р.);
Д. двум і дз’вюм, двом і дз’вём;
Т. двума і дз'вюма, двамі і дз’вямі, двама і дз'вяма;
М. двух і дз’вюх, двох і дз’вёх.
Гэтак і ў скланенні абддва (абадва) і абёдзве.
У літаратурнай мове замацаваліся варыянты двух і дз'вюх (Р.), двум і дз’вюм (Д.), двума і дз’вюма (Т.), двух і дз'вюх (М.).
§ 74. Прыпадабненне шыпячых зычных да свісцячых. Зліццё свісцячых
Яшчэ ў помніках пачатку XIII ст. (напрыклад, у смаленскай грамаце 1229 г.) знаходзім напісанні тыпу рйзкнхіэ, рйскому (з рйжьскых'ь, рйжьскому}. Гэтыя напісанні адлюстравалі, як бачым, старажытнае прыпадабненне шыпячага да наступнага свісцячага. Калі пасля страты рэдукаванага ь шыпячы апынуўся перад свісцячым, то, прыпадабняючыся да яго, супадаў са сваім парным свісцячым.
Сустрэтае ў помніку слова князство перадае змяненне ж на з. Гэты з у сваю чаргу таксама змяніўся, ён прыпадобніўся да глухога с, супаў са сваім парным глухім с; павінен быў атрымацца падвойны зычны с (адзін — зменены зычны кораня, другі — зычны суфікса), але для гэтага тут не было ўмоў, і два с зліліся ў адзін гук с (сс-+с). Такім чынам, на месцы спалучэння жьс пасля страты рэдукаванага ўзнік зычны с: к.'ьняжьство -> княжство -> княсство княства. Гэтак атрымалася і ў словах хараство (з хорошьство), птаства (з гтьташьство), мноства (з м'ьножьство), рыскі (з рйжьск'ьй).
У словах тыпу ткацкі, рыбацкі23 змянілася былое спалучэнне чьс: чьс -> чс -► цс ц.
У выніку фанетычных змяненняў узнік ц і ў серыі прыметнікаў тыпу слуцкі. Змяненне гэта абазначаецца і на пісьме: случьск'ьй-^-слуцкі, а таксама клімавіцкі, касцюковіцкі, асіповіцкі, баранавіцкі, калінкавіцкі, журавіцкі, пухавіцкі, жухавіцкі, радашкавіцкі і інш. Прыпадабненне шыпячых да свісцячых адлюстравалася ў помніках: логозкая дань (Гр. 1387), рйзкйх'о (Гр. 1300), свйслоцкого (Кн. пас.), празском'ь (Скарына, Юдзіф), князства (Км.-Чарнаб.), на князстве (Рачынскі с.), товарыстві (Стрыйкоўскі), царій. грецкого (Троя), убозства, князство (Ст. літ. 1588), князскій (Бяр. Лекс.)
Спынімся на дзеяслоўнай форме тыпу калоцішся, хаваешся. Hi ў адной беларускай гаворцы ў гэтай форме не захавалася спалучэнне шс (з шьс). Шыпячы ш у выніку поўнага прыпадабнення да наступнага свісцячага супаў з гукам с', узнік падвойны с', які, дарэчы, не адрозніваецца ад падоўжанага с', бо вымаўляецца так, як і падоўжаны с' у словах калоссе, Беларуссю, кассё. Так змянілася шс у форме 2-й асобы адзіночнага ліку абвеснага ладу ў большасці беларускіх гаворак: вучысся, смяесся, цешысся, цікавісся, сварысся, бачысся. У частцы гаворак поўдня Беларусі вымаўляецца цвёрды с (сс): вучысса, цікавісса.
Прыпадабненне шыпячых да свісцячых у сучаснай арфа-
23 У слове рыбацкі былое спалучэнне гукаў чьс змянілася на ц: чьс->чс-* -+цс-+ц, змяніўся былы суфікс -ьск-. Няправільна лічыць, што прыметнік рыбацкі ад асновы рыбак: зычны к (рыбак) перад суфіксальным ь памякчыўся і супаў з ч, г. зн. рыбацкі — з рыбачьсктм.
графіі ў адных выпадках абазначаецца: прыгоства, хараство, убоства, княства, ткацкі, слуцкі, сымонавіцкі, калінкавіцкі, баранавіцкі; у другіх — не абазначаецца: вымаўляем праскі, парыскі, рыскі, сураскі, вучысся, але пішам пражскл, парыжскі, рыжскі, суражскі, вучышся.
§ 75. Прыпадабненне звонкіх зычных да глухіх
3 падзеннем рэдукаваных узніклі групы зычных «звонкі + глухі». Так атрымалася ў словах к.'ьнйжьк.а, coetd-bKa, б'ьчела, d^oxopb. Папярэдні звонкі, прыпадабняючыся да наступнага глухога, супаў са сваім парным глухім: кгнйжька кнйжка-+■ кнішка (ж^ш); сьв'ёд'ька -> сведка-*светка (д-+т); д-ьхорь^дхор'-^тхор (д-+т); бт>чела-^бчела-^пчала (б-+п).
Глухія, што ўзніклі на месцы звонкіх у выніку прыпадабнення, зрэдку абазначаюцца ў старажытных беларускіх пісымовых помніках: счаткам'ь (Гр. 1498), ce^TKoe (Кн. пас.), светчйть (Скарына, Апост.), светкамй (Ст. літ. 1588), тхоры (Прывілей Мінску).
Прыпадабненне звонкіх да глухіх зычных у сучаснай арфаграфіі ў большасці выпадкаў не перадаецца: кніжка (кнійіка), падкінуць (паткінуць), абсыпаць (апсыпаць), але расказаць (рас з раз-), усход (ус з evs-). Разгледжанае прыпадабненне ў корані абазначаецца на пісьме толькі ў асобных словах: пчала (пч — з былога 67)4-), тхор, натхненне (тх — з былога д-ьх-) і некаторых іншых.
§ 76. Прыпадабненне глухіх зычных да звонкіх
У такіх словах, як сьборь, сьбочйпш, сьдужатй, сьдоровьМ, да страты рэдукаваных зычны с быў глухі, ён спалучаўся з наступным галосным і вымаўляўся выразна, як і ў словах садь, суд-ь; выразна вымаўляліся зычныя с', т. у словах косьба, отьдатй. Калі ж пасля гэтых зычных рэдукаваныя страціліся, узніклі новыя спалучэнні «глухі + звонкі». Развілося асіміляцыйнае змяненне: глухі, прыпадабняючыся да звонкага, супаўса сваім парным звонкім: Спборь-^сбор -*-збор, сьбочйтй -> сбочйтй ->збочыць, ст>доровьН->сдоровЫі -> здароўе, сьдужатй -> сдужатй -> здужаць, оптьдамь -> отдам -> аддам, косьба -> кос'ба ->• каз'ба, просьба-^прос'ба^проз'ба. Гэта супадзенне развілося і перад наступным санорным: сьліззу-^з'лезу, сьр'Ьзапш-^зрэзаць, сьводйтй-^-зводзіць, оть л’Ьса-^ад лесу, сь розума-^з розуму, сь моря—>-з мора.
Некалькі прыкладаў адлюстравання гэтага змянення ў беларускіх пісьмовых помніках: з бортью (Гр. Анофр.), зь братьею (Вілен. л.), збеглйсе, збежаніе, зверхоу (Стр. Хр.), со<Э^ дніК, з розоума, згйнула надея (ЖАлякс.), згннула, зб^гло сА людей, з мачохою, з нйхь, з велйкою покорою, выззолена, з доброю, змйлуйся (Трыстан), зь ягнеты, з дітмй, з многймй, з малым войском,
з братею (Рачынскі с.), збудоваль, звАзаль (Цяпінскі). зберХ, збйратй (Руф), збурывшы (Атыла).
Прыпадабненне глухіх да звонкіх часткова замацавалася і ў сучаснай арфаграфіі: пішам з у слове збіць (з былога сьбйтй), ад у слове адбіць (з былога опбйтй).
Асіміляцыйнае змяненне с на з, т на д у былых прыстаўках сь-, onперад звонкім кораня садзейнічала выпрацоўцы прыставак зі адці ада(ненаціскны о ў прыстаўцы onсупаў з а). Такое змяненне адбывалася спачатку толькі перад звонкімі зычнымі: сьдатй-* сдатй^здаць, опдатй-т-отдатй аддаць, а потым і перад санорнымі: зламаць (+сьломатй), зрэзаць (+-сбрізатй), звезці сьвезтй), змена (+-cbM-bHa), з’ехаць (^-с-ьРхатй), адрэзаць (^опр-Ьзатй), адліць (-(оплйтй), ад’ехаць опЬхата), адмяніць (+-опMtHUTU).
Такім чынам, прыстаўкі з-, адфанетычна ўзніклі перад звонкімі зычнымі, потым сталі ўжывацца перад санорнымі. Так адбылося і з прыназоўнікамі з і ад(ада), праўда, у з’яўленні прыназоўніка з адыграла ролю і тое, што ў беларускай мове са старажытных часоў прыназоўнікі с і йзь зліліся ў адзін прыназоўнік з, які мае варыянт са: з Рагачова, з радка і са мною (сь мт>ною).
Ужо заўважана, што прыпадабненне глухога да звонкага замацавалася і ў арфаграфіі, але непаслядоўна. He зважаючы на вымаўленне маладз'ба, проз'ба, каз'ба, пішам малацьба, просьба, касьба.
§ 77. Прыпадабненне ў спалучэнні дн
У выніку прыпадабнення зычнага д да наступнага н (б'Ьдьн,ыі^>бедны) у частцы беларускіх гаворак развіўся цвёрды падвойны зычны н: анна (з одьна), халонны (з холодьньй). Змяненне дн на нн — дыялектная з’ява. У літаратурнай мове толькі ў слове сёння вымаўляецца і пішацца нн на месцы былога дьн\ сего дьн(я) -> сегодня^с'онн'а. Падвойны мяккі зычны вымаўляецца ў слове сёння гэтак, як падоўжаны н у словах пытанне, развітанне, шанаванне.
§ 78. Зліццё свісцячых зс->с, цс->ц
Пасля страты рэдукаваных узніклі групы з двух свісцячых зычных. Калі такая група была не ў інтэрвакальнай пазіцыі, два свісцячыя зліваліся: русьспй-^ русскый-^ рускі. Вынікі зліцця абазначаюцца і на пісьме: рускі, залескі, палескі, шавецкі (шьвьцьскын). Зліццё свісцячых адбылося і ў выпадках, калі свісцячы с утварыўся з шыпячага ў выніку прыпадабнення: убожьство убож'ство -> убосство убоства (гл. §74).
У старажытных беларускіх тэкстах сустракаем неаспрэчнае пацверджанне зліцця гукаў: рускй, логозкая дань (Гр. 1387), францускйх, француское землй (Атыла), блйско (Рымша), свята руского (Еўлашэўскі), np^ скомХ (Баркул. л.).
§ 79. Узнікненне падоўжаных зычных
У фанетычнай сістэме беларускай мовы зычныя адрозніваюцца паводле даўжыні. Побач з зычнымі дз'(г'), з', л’, н', с', ц', ж, ч, ш звычайнай даўжыні маюцца падоўжаныя (доўгія) зычныя 24:
дз'(г') і ддз': судзіць і суддзя, (на) калодзе і каладдзё;
з' і зз': мазі і маззю, жалеза і жалеззе, л' і лл': колем і коллем, поле і Заполле, н' і нн': астыне і снеданне, мяне і чытанне, с' і сс’: вясёлы і кассё, (у) лесе і Залессе, ц' і цц': (у) жыце і жыццё, (на) плоце і Забалоцце, ж і жж: рэжа і Падбярэжжа, ружа і падарожжа, ч і чч: рэчак і Зарэчча, крычу і рэччу, ш і шш: ціша і заційшіа, цішу і ційішу.
Падоўжаныя зычныя на пісьме абазначаюцца падвойным напісаннем літары: падарожжа, застрэшша, заданне і г. д., толькі дз'(г') — трыграфічна: каладдзё, стагоддзе.
24 Падоўжаныя зычныя ў беларускай мове — вынік змянення пэўных гукавых спалучэнняў («мяккі + б+/») і ў пэўных разрадах слоў; гэта — назоўнікі ніякага роду тыпу Заброддзе, узбярэжжа, жалеззе, зелле, калоссе, пачуццё, падстрэшша-, назоўнікі жаночага і (адзінкавыя) мужчынскага роду тыпу ралля, суддзя-, назоўнікі жаночага роду тыпу соль у творным склоне адзіночнага ліку: моладдзю, соллю; некаторыя прыслоўі: увушшу (у вушах). Гістарычна падоўжыліся толькі мяккія зычныя, у тым ліку і шыпячыя.
Ад паказаных падоўжаных адрозніваюцца, пры гістарычным бачанні і разуменні мовы, зычныя ў словах тыпу Паддубны, мякка, насценны, а таксама ў спалучэннях тыпу пад Докшыцамі, над Дунілавічамі. Зычныя ў гэтых і падобных прыкладах здаўна называюць падвойнымі (або — варыянтам слова — падвоенымі); паходжанне іх нелыа блытаць з паходжаннем падоўжаных. У словах тыпу Паддубны, мякка, насценны абодва д (д+д), к (к+к), н (н + н) былі (і сёння) цвёрдыя. I настаўнік, і студэнт, і вучань пры падзеле на марфемы слоў, напрыклад, Паддубнм, аддаць, раззброены аддзеляць прыстаўку, якая канчаецца гукам д ці з, ад кораня, які пачынаецца гукам д ці з; пры падзеле на марфемы слоў мякка, насценны выдзеляць корані (як і ў словах сцен-к-a), суфіксы,
без паўтарэння ўскладненай агаворкі пра падоўжаныя к у слове мякка і н у слове насценны; такая агаворка будзе больш замінаць, чым дапамагаць практычнаму вывучэнню марфалогіі слова, правіла пераносу слова і інш. У словах тыпу галлё, узбярэжжа, зелле, кассё, зацішша падоўжаны зычны належыць адной марфеме — кораню (-бярэжж-, галл-, кассі г. д.). У словах тыпу чытанне, заданне падоўжаны н належыць суфіксу. У літаратуры (перш за ўсё — у вучэбнай) пісалі і пішуць пра падвойныя зычныя на той падставе, што побач апынуліся зычны прыстаўкі і кораня, кораня і суфікса; марфалагічная будова такіх слоў празрыстая (пад-добрыцца, ад-даваць). Вылучэнне падвойных зычных — практычна апраўданае, невыпадковае, хоць і сустракаем супадзенне падвойных з падоўжанымі (параўн.: збожжа, зацішйш і раз-жаваць — ражжаваць, рас-шырыць — рашшырыць).
Падаўжэнне зычных і наяўнасць падоўжаных зычных у беларускай мове — адзін з вынікаў страты рэдукаваных і асіміляцыйнага змянення зычнага ў спалучэнні з наступным /. Сучао ным зз', лл' і іншым адпавядае старажытнае ўсходнеславянскае спалучэнне «памякчоны зычны + слабы рэдукаваны &+/», якое знаходзілася паміж двух галосных (у інтэрвакальнай пазіцыі): зелле — з былога зель\£, збожжа —• з сьбожьН, пытанне —з пытаньН, суддзя— з судь\&, гаццю —з гатью (ю — jy), каменне — з каменьК, вяселле — з веселМ, застрэшша — з застр^іаьМ. Калі рэдукаваны ь страціўся, памякчоны зычны апынуўся перад /; пад уплывам яго папярэдні зычны яшчэ больш памякчыўся і асіміляваў наступны j, з двух зычных гукаў (ж'], з'], л'і і г. д.) утварыўся адзін, але падоўжаны.
He кожнаму былому спалучэнню «памякчоны зычны + слабы рэдукаваны ь+j» адпавядае сучасны падоўжаны зычны. Для развіцця яго абавязковаю ўмоваю была інтэрвакальная пазіцыя спалучэння25. Калі спалучэнне было не паміж галосных, таксама адбылася асіміляцыя, але падоўжаны не ўзнікаў. Так, напрыклад, атрымалася ў слове сьчастьН, дзе «т' + ь+j» не паміж галосных; у форме творнага склону адзіночнага ліку назоўнікаў 3-га скланення тыпу костью, корыстью: с'ьчастьН ->■ счаст']эшчасце, кость)у^-кост'/у-^косцю, корысть]у->-
-> Kopwcr'jy ->• карысцю.
Такім чынам, у беларускай мове падоўжыліся былыя памякчоныя і мяккія зычныя л, н, д, т, з, с, ж, ч, ш, калі яны ў спалучэнні з наступнымі bj знаходзіліся ў інтэрвакальнай пазіцыі. Як вядома, былыя памякчоныя д, т у беларускай мове яшчэ больш памякчыліся, змяніўшыся ў спецыфічна беларускія, мяккія афрыкаты дз'(г'), ц'. Таму адпаведна на месцы «д+ь+j», «т+ь+j» развіліся падоўжаныя не д, т, а дз' (г'), ц': судь№-+ -^судз'а (суддзя), cbTbjy-*сец'у (сеццю).
He ўсе зычныя падоўжыліся. Г эта перш за ўсё заднеязычныя г, к26, х. У агульнаславянскай мове г, к, х былі толькі цвёрдыя; калі яны спалучаліся з наступным ь (як і з любым пярэднім галосным), то памякчаліся і супадалі з шыпячымі: гь-+жь, кь-+ чь, хь^-шь (першая палаталізацыя). А мяккія «вытворныя» ж, ч, ш станавіліся падоўжанымі, калі ў спалучэнні з наступнымі bj знаходзіліся паміж галосных. Такім чынам: сьбогьН -> сьбожьК. ->збожжа, (за)тйхьУ. -> затйшь\€ -> зацішша.
25 У беларускім вымаўленні і напісанні: свіння, свінні, свінню, свіннёю ( ёй), але свіней; г. зн. то з падоўжаным гукам н і падвойным напісаннем літары, то (у форме роднага склону множнага ліку) з непадоўжаным н. У формах свіння. свінні і г. д. рэдукаваны ь быў у слабай пазіцыі і на месцы былога Hbj узнік падоўжаны а ў форме свіней у тым самым спалучэнні рэдукаваны ь быў у моцнай пазіцыі і змяніўся на 9(e): свіньіь-+свіней (канцавы ь страціўся).
26 У слове мяккі (мяккаваты, мяккасць) зычны к падвойны: першы к належыць кораню, другі к — суфікс; сучаснае мяккі з мяклкьй (■^-м^кьк’ьй).
He падоўжыліся губныя зычныя. Як ужо адзначалася (§ 70), памякчоныя губныя зычныя пасля страты рэдукаванага перад наступным зычным, у тым ліку перад j, зацвярдзелі, і новае спалучэнне «губны+/» захавалася: cbMbja->ctMjaсям]а, любовьіу^ любоўіу.
У пераважнай большасці беларускіх гаворак не падоўжыўся зычны р: перМ. (параўн. зелЫ£)->пер'Ч-^пер]э, зві,рМ-*-звяр'jo -^звяр/о. Толькі ў частцы паўночна-ўсходніх беларускіх гаворак сустракаецца падоўжаны р: звяррё, перря (пер’е); у гэтых гаворках не адбылося зацвярдзення.
Падоўжаныя зычныя адлюстраваліся ў беларускіх помніках XIV, XV і наступных стагоддзяў; яшчэ ў старажытнасці знайшлі спосаб перадачы такіх зычных — падвойнае напісанне адпаведнай літары: корэнне, зеллемь, збавенне. Такое напісанне і зараз з’яўляецца графічнаю нормаю.
Падаўжэнне адлюстравалася далёка не ва ўсіх старажытных беларускіх тэкстах. Часта на месцы былога спалучэння «мяккі зычны +ь+і» сустракаецца напісанне зычнага з наступным і (і, й) ці ь: збежаніе, веселье, выхованью, коханіе, коханье, або абазначэнне падоўжанага адной літарай, якая пісалася ў радку ці над радком: выхованя, спйсаня, фарбованя (Акт. Магіл.), выкрйканем'ь, обачйване, покар^ем'ь, занедбане (Цяпінскі), нагорожэн№, сказан\й,сумлене, хованемт>, збожем-ь (Ст. літ. 1566).
§ 80. Распадабненне (дысіміляцыя) у новых групах зычных
Як відаць з § 71—79, прыпадабненне ў новых групах зычных — вельмі пашыраная з’ява. Распадабненне ж, наадварот, сустракаецца зусім не часта. Яго можна бачыць у займенніках хто, што. У старажытнай агульнаславянскай і ўсходнеславянскай мове яны мелі іншы гукавы склад: кьто, чьто. У першым з іх пасля страты г побач апынуліся два выбухныя зычныя — кт. Выбухны к замяніўся фрыкатыўным х; такім чынам, kt>to-+кто-^хто. Страта рэдукаванага ь і дысіміляцыя ў спалучэнні чт змяніла былое чьто на што (чьто-+что-+ійто). Так узнікла чаргаванне х : к у формах займенніка хто (х-то — к-аго, к-аму і г. д.) і чаргаванне ш : ч у формах займенніка што (ш-то — ч-аго, ч-аму і г. д.).
У старажытных беларускіх тэкстах напісанне хто, што сустракаецца вельмі часта.
§ 81. Змяненне звонкіх зычных на канцы слова
Страта канцавых рэдукаваных выклікала змяненне звонкіх зычных, якія апынуліся ў абсалютным канцы слова; яны супалі са сваімі парнымі глухімі: дуб'ь -> дуб -> дуп, рог-ь-^ рог рох, луг^-^ луг-^ лух, Med's мед мёт, узнікла чаргаванне звон-
кага з глухім: дубы — дуп, лугі— лух, мёду— мёт, вужы — вуш, козы — кос. Звонкі в у беларускай мове чаргуецца са звонкім ў: крыві — кроў, карова — кароў, з’яўляецца санорным, не мае адпаведнага парнага глухога. У рускай мове звонкі в выступае ў пары з адпаведным глухім ф: кровавый — кроф', глава —■ глаф, трава — трафка.
РЭДУКАВАНЫЯ Ы, I (НАПРУЖАНЫЯ Ь, Ь) I IX ЛЕС
§ 82. Паходжанне рэдукаваных ы(ыр), і(ір)
Ва ўсходнеславянскай мове былі ы, і доўгія (рыба, горы, сын7>, лйк'ь, лйпа, лйсть) і ы, і к а р о т к і я, рэдукаваныя (крыю, іййя, чйй). Рэдукаваныя ы, і называюць яшчэ напружанымі h, ь, бо гэтыя ы, і паходзяць адпаведна з г, ь, што былі ў спалучэнні з наступным j.
§ 83. Лёс рэдукаваных ы, і
Узнікненне і змяненне рэдукаваных ы, і зручней паказаць на поўнай прыметнікавай форме. Гэтая форма (молодый, сліпый) утварылася шляхам зліцця кароткага прыметніка і ўказальнага займенніка мужчынскага роду /ь. Займеннік гэты меў аснову / і канчатак ь, на пісьме абазначаўся літараю й. Такім чынам, форма сліпый ўзнікла з Mint і займенніка й(]ь); рэдукаваны "б пры зліцці двух слоў апынуўся ў моцнай пазіцыі, бо стаяў перад складам з канцавым слабым ь. Перад / рэдукаваны г змяняўся на рэдукаваны ы(ыр): сліпЫріь. У беларускай, а таксама ва ўкраінскай мове ыр падоўжыўся і супаў з ы звычайным. У рускай мове ыр, як і моцны ь, змяніўся на о; доброй27, чйстой, молодой, слепой, золотой, такой, глухой, дорогой. У словах тыпу сл’ёпы/ь, такьі]ь адбыліся і іншыя змяненні. Яшчэ ва ўсходнеславянскай мове страціўся канцавы ь, на канцы слова апынуўся зычны /, які абазначаўся на пісьме літараю й ці й, потым гэты зычны адпаў і ў беларускай мове замацаваліся сляпы, залаты, малады, глухі28, такі. Ў рускай і ўкраінскай мовах зычны й (былая аснова ўказальнага займенніка jb) заха-
бел. слепый -> сляпы
укр. сліпйй руск. слепой бел. такый -> такі укр. такйй руск. такой
27 Ненаціскны ы з былога ыр ў рускай мове з часам змяніў сваё гучанне, змянілася і абазначэнне яго на пісьме: доброй->добрый, чйстой->чйстый.
28 Пра змену гы->гі, кы^-кі, хы-+хі гл. § 103.
вауся, стаушы часткаю канчатка:
СЛ'ЬП'ЬІЬ сл’Ьпыр]ь
такі> jb-> такЫрф
Рэдукаваны ь ў пазіцыі перад / змяніўся на йр, які ў беларускай мове, як і ва ўкраінскай, супаў з u(i), а ў рускай — з э(е). Пакажам на прыкладзе. Сучасны займеннік чый паходзіць з чь]ь; моцны рэдукаваны ь змяніўся на йр, канцавы ь страціўся: чь]ь чйрй. У мове беларусаў йр супаў з й(і) звычайным (чій), а пасля зацвярдзення ч галосны і-+ы, у выніку: чый. У рускай мове чйр]Ь чей. Такі самы і ўзнік у словах тыпу летні, сіні:
л'Ьтьньіь -> л1>тьнйр]ь
CUHbjb—>~CUHUpjb
друг-bjb -> другыр]ь
4bjb->4Upjb
бел. летній-> летні
укр. літній руск. летней
бел. сіній^ сіні
укр. сйній
руск. сйней
бел. другый^ другі&
укр. другіш (другый) руск. другой
бел. чйй->чый укр. чйй (чый) руск. чей
У словах тыпу летней, сйней у рускай літаратурнай мове галосны э(е) не пад націскам вымаўляецца як сярэдні паміж і і э гук, а на пісьме (пад уплывам стараславянскай пісьмовай традыцыі) абазначаецца літараю й: сйнйй, летнай, замнйй. Пад націскам э(е) захаваўся: чей, бей, пей:
6bju->6upju nbju-^nupu
tubja -> mupja
бел. бій-+бі; пій->пі
укр. бій-^бйй; пій-^-пйй руск. бей; пей
бел. шйя -> шыя
укр. шйя (шыя)
руск. шея
Такім чынам, фанетычнае адрозненне, якое назіраецца ў беларускай і рускай мовах:
у форме прыметнікаў і прыметнікавых слоў назоўнага (вінавальнага) склону мужчынскага роду тыпу малады — молодой, святы — святой, густы — густой, тугі — тугой, глухі — глухой, сухі — сухой, другі — другой, такі — такой, які — какой;
у дзеясловах абвеснага ладу тыпу выю — вою, выеш — воешь, мыю — мою, мыеш — моешь, крыю — крою;
29 Пра страту канцавога ](й) гл. § 102.
у дзеясловах загаднага ладу тыпу мый — мой, брый — брей, шый — шей, бі — бей, пі — пей;
у асобных словах тыпу шыя — шея, чый — чей — тлумачыцца розным лёсам рэдукаваных ы, і. Гэта адрозненне развілося на працягу XII—XIII ст. Змяненне ыр, йр на ы, і, хоць і непаслядоўна, адлюстроўваюць беларускія пісьмовыя помнікі: тый, шйю (Гр. 1300); шйй (Стр. Хр.); золотый, помые (Ж. Алякс.); чыіа (Акт. Магіл.); шый (Атыла); выю (Зіз. Лекс.); што Ш тоб'Ь дамт>, тоК 'йжг й пй; тый день; злый; пане, не забй Трыіцана, але забй мене (Трыстан).
ФАНЕТЫЧНЫЯ ЗМЯНЕННІ, HE ЗВЯЗАНЫЯ СА СТРАТАЮ РЭДУКАВАНЫХ
§ 84. Агульныя заўвагі
У гэтым падраздзеле спынім увагу на фанетычных змяненнях, непасрэдна не звязаных са стратаю рэдукаваных г, ь, і на выніках гэтых змяненняў. I сістэма галосных і сістэма зычных перажылі істотныя і выразныя змяненні. Развіліся яркія, характарыстычныя асаблівасці фанетычнай сістэмы беларускай мовы.
Параўноўваючы некаторыя змяненні, звязаныя і не звязаныя са стратаю рэдукаваных, можна ўбачыць наяўнасць супярэчлівых працэсаў. Так, у XIII—XV ст. развіліся мяккія афрыкаты дз'(г') і ц' (дзеці, дзесьці, дзвесце, цвісці., дзверы)\ былыя цвёрдыя д, т, прыпадабняючыся да мяккіх зычных, а таксама памякчоныя перад галоснымі пярэдняга рада і на канцы слова яшчэ больш памякчыліся; такі ж лёс у акрэсленых пазіцыях свісцячых з, с: сьбйратй^сгбйрат' ->■ з'бірац', йдй — ідзі, з' ліс'цікаў, с'мятана, з'няць, з'нес'ц'і, рыс', снас'ц'. Памякчыліся таксама заднеязычныя г, к, х (былыя спалучэнні гы, кы, хы-+ гі, кі, хі), у выніку з’явіліся мяккія заднеязычныя, напрыклад к' перад злучнікам і (рук і ног). 3 другога боку, шыпячыя, ц і р зацвярдзелі: шьвьць -> шавец, коньць —>■ канец, різ'ьк'Ыі —>• рэзкі.
§ 85. Змяненне галоснага "6
Галосны Р (ён вымаўляўся як дыфтонг іэ(іе) пачаў змяняцца яшчэ ва ўсходнеславянскай мове, але не ва ўсіх дыялектах адначасова, і вынікі яго змянення не аднолькавыя. У адных гаворках усходнеславянскай мовы паступова ўзмацняўся першы элемент дыфтонга, а ў другіх — другі. У выніку галосны t ва ўсходніх славян стаў вымаўляцца або як і, або як э(е). Так, ва ўкраінскай мове, у значнай частцы яе гаворак, "й (дыфтонг іе) змяніўся на і: літо, вітер, сіно, летіла, дідусь, у Кйіві, у літі. Супадзенне Ф з і ўласціва таксама паўночнарускім гаворкам.
У беларускай мове, як звычайна пішуць, галосны $ супаў з э(е). Пададзім некаторыя ўдакладненні.
1. Змяненне t на э(е) у беларускай мове —працэс вельмі працяглы. Распачаўшыся ў гаворках, дзе гарады Полацк, Віцебск, Орша, Мсціслаў, Дуброўна, Сянно і інш., змяненне э(е) з часам пасоўвалася на поўдзень і паўднёвы захад. Беларускія помнікі адлюстроўваюць яго яшчэ з XIII—XIV ст. Так, у смаленскай грамаце 1229 г. пісец часта піша е (Ч ) —на месцы а на месцы е — eceM^, К халй, темь, оу рйзе (ва ўсіх гэтых словах на месцы $ — е ці К ), в'Ьремьнемь, будрте, остан-Ьть, смольнРскь, всРго (ва ўсіх гэтых словах t — на месцы е). У некаторых дзелавых помніках XVI ст. фактычна не ўжываецца літара
2. На значнай частцы тэрыторыі бытавання сучаснага паўднёва-заходняга беларускага дыялекту былы t адрозніваецца ад э(е), г. зн. не супаў з э(е). У адных раёнах (Клецкі, Светлагорскі, Слуцкі, Капаткевіцкі, Ляхавіцкі) галосны Р вымаўляецца як гук э(е), набліжаны да і, гэты э(е) называюць э(е) «закрыты» і абазначаюць так: э(ё); у другіх раёнах, галоўным чынам на паўднёвай Брэстчыне, Р вымаўляецца як дыфтонг іе або яго варыянты. Гэта значыць: працэс супадзення $ з э не закончыўся і сёння.
3. У беларускай мове ёсць група слоў, у якіх t супаў з і. У ліку іх: Мінск, (з MtHbCK/b), усміхацца (параўн. смех, смешна), цвісці, расцвітаць, цвілы, світаць, світанне (параўн. светлы, сусвет), звінець.
У рускай літаратурнай мове таксама ёсць словы з і на месцы 'Ь: свйдетель (ад таго кораня, што і с-вед-ка — ‘той, хто ведае’), мйзйнец (параўн. бел. мёзенец і мёзены, усх.-сл. MtsuHbUb), сйдя, сйдеть (параўн. бел. седзячы, сядзець) і некаторыя іншыя.
Галосны э(е) з як правіла, не супаў з о (гл. § 86).
§ 86. Змяненне э(е) на о(ё)
У гэтым параграфе разгледзім адно з самых складаных пытанняў гістарычнай фанетыкі. Размову пачнём з назіранняў над словамі з сучаснай беларускай мовы, у якіх ёсць чаргаванне э: о (е : ё):
дзень (дз'эн') —падзёншчык. (падз'дншчык),
несці (н'эс'ці) —нёс (н'бс),
вяселле (в'ас'эл'э) — вясёлы (в'ас'блы),
месці (м'эс'ці) — мёу (м'оў),
шэсць (шэс'ц') — шбсты,
бярэзнік (б'арэз'нік) — бярдза.
Пры гэтым гістарычным чаргаванні назіраецца мена галоснага э(е) з галосным о(ё). I адзін, і другі галосны ў гэтых пры-
кладах націскны, але першы з іх пад націскам пасля мяккага або зацвярдзелага зычнага перад мяккім, а другі — таксама пад націскам і пасля мяккага ці зацвярдзелага, але перад цвёрдым зычным. Такое чаргаванне не спрадвечнае, яго не было ў агульнаславянскай мове-аснове, яно пачало развівацца ва ўсходнеславянскай мове з XII ст. Што гэта чаргаванне не спрадвечнае, відаць і з таго, што ў далёкай старажытнасці памякчоны зычны не спалучаўся з наступным галосным о; такім чынам, на месцы сучаснага о(ё) пасля мяккага ці зацвярдзелага (былога мяккага) зычнага быў іншы галосны — э(е) або ь. 3 гэтага вынікае наступнае: у сучаснай беларускай мове ёсць о спрадвечнае: добры, востры, ёсць о з г: лгхг -> мох, сьтьня -> сотня, ёсць о з э: н'эсці-+н'ос, ёсць, нарэшце, о з ь, прычым ь спачатку перайшоў у э(е); овьсь^-овес, жучькт> жучек, а потым гук э(е) змяніўся на о: ов'эс-^ ав'бс, жуч'эк-^жучок. Няцяжка бачыць, што пераход э(е) у о(ё) працягваўся і пасля змянення (страты ці праяснення) рэдукаваных ь.
Гісторыкі фанетыкі вызначаюць два перыяды ў гісторыі пераходу э(е) у о(ё). Першы перыяд быў агульнаўсходнеславянскі, сказаць інакш, змена э(е) на о(ё) распачалася да ўтварэння трох асобных усходнеславянскіх моў. Пераход э(е) у о(ё) адбываўся толькі пасля спрадвечных мяккіх перад наступнымі цвёрдымі зычнымі і не абавязкова пад націскам. Гэта паказваюць і помнікі XI—XIII ст. і сучасная ўкраінская мова, у якой, дарэчы, галосныя о, э захоўваюцца ў ненаціскной пазіцыі: шовковйй, чоловік, чого„ чому, чоло, пшоно, його, чотйрй, жонатйй.
Вынікі пераходу э(е) у о(ё) пасля спрадвечных мяккіх захаваліся ў беларускай мове толькі пад націскам: чорт, нічбга, чужбга, шдсты, пайшбў, а ў ненаціскной пазіцыі о з э, як і ўсякі галосны о, змяніўся (аканне): шоўк — шаўковы, чорт — чарцяня, чалавек (<-чоловек,ь^-человІ5к,ь).
Другі перыяд змены э(е) на о(ё) пачынаецца з пераходу памякчоных зычных в, з, с і іншых у мяккія перад галоснымі пярэдняга рада. Змяненне гэтых э(е) на о(ё) не агульнаўсходнеславянская асаблівасць, яна ахапіла толькі дыялекты, з якіх развіліся беларуская і руская мовы. У мове ўкраінцаў э(е) захаваўся: овес (овэс), іцодённай.
Спынімся на адлюстраванні змены э(е) -*~о(ё) у беларускіх помніках. Найбольш паслядоўна галосны о з э(е) сустракаецца пасля шыпячых (і пад націскам і не пад націскам): нашому, вашому, чотырйста, чоломн30, шол, в тым жо, хочом-ь (Гр. 1300), ннчого, сторожою (Вілен. л.), чому, св^чо (ЖАлякс.), шостый (Скарына, Юдзіф), ійостый (Ст. літ. 1566), чорны (Акт. Магіл.), товарйшов'ь (Кн. пас.).
Што да змянення э(е) -+о(ё) пасля іншых зычных, то яно
30 Першыя чатыры прыклады з кн.: Карскйй Е. Ф. Белорусы: Язык белорусского народа.—М., 1955, с. 171.
адлюстравалася ў помніках горш: традыцыйнае пісьмо, традыцыйнае абазначэнне гукаў замінала перадачы новага ў мове; змяненне галоснага э(е) пасля шыпячых не выклікала цяжкасці пры перадачы на пісьме, а пасля л, н і іншых зычных цяжкасць была вельмі відавочная. Аднак, хоць і не часта, сустракаецца напісанне ў тэкстах о з былога э: к«АзА Семона, сто рубловт,, зт> лугамй хмеловымй, слозы31, всіо, бабіонка, хасціолу, з рубловт>, дзіонт>, нйдаліока, усіо (Шк. камед.); мо, ло чытаюцца як мё, лё, а сіо, біо, ціо, дзіо, ліо — як сё, бё, цё, дзё, лё.
Беларускія помнікі, напісаныя лацінкаю, паўней, прыкметна лепей засведчылі о з э(е) пасля неспрадвечна мяккіх; гэтаму садзейнічала выкарыстанне польскай пісьмовай практыкі, дзе мяккасць зычных перад галоснымі абазначаецца літараю і: werebiow, zawsiody, jowchima, jost (Ліст).
§ 87. Адсутнасць змянення э->о ў словах тыпу сена, першы, нясеш і інш.
3 пункту гледжання сучаснай мовы пераход націскнога э(е) у о(ё) перад наступным цвёрдым зычным адбыўся непаслядоўна. Так, сустракаем яго ў словах тыпу ацеліцца — ацёл (ац'ол), месці — мёў (м'оў), насельніцтва— пасёлак (пас'олак), шэсць — шосты, сярэдні — асяродак, ажэніцца — жонка. Аднак галосны э(е) захаваўся і не супаў з о ў словах лес, рэдка, рэчка, першы, нясеіа, адзежа, хоць э(е) і ў пазіцыі пасля мяккага ці зацвярдзелага (г. зн. былога мяккага) зычнага перад наступным цвёрдым. У прыгаданых і шматлікіх іншых прыкладах з пункту гледжання сучаснасці ўмовы пераходу ёсць, але гістарычна гэтых умоў не было.
У словах лепшы, дзед, лета, сена, стрэх (родны склон множнага ліку), ехаць, ем, бедны, сеў, сценка, хлеб, сядзеў, ляцеў, смех, вера, дзеўка, праверка і іншых галосны э(е) паходзіць з %, які ў часы, калі развівалася змяненне э(е) на о(ё), адрозніваўся ад э(е) і, такім чынам, не пераходзіў у о(ё).
У словах тыпу нясеш, ідзеш, бярэій 32, цяпер, першы, верхні, касец, маладзец, меншы, церці, карэц захаваўся э(е) таму, што наступны зычны быў мяккі: берешь, корьць, коньць.
Захаваўся э(е) у запазычаных словах: метрыка, прафесар, генетыка, сцэна, манера, ракета, камета, планета, электрьіка! і інш.
У беларускай мове ёсць выпадкі ўзнікнення о(ё) на месцы э(е) пры адсутнасці неабходных фанетычных умоў. Так, напры-
31 Першыя чатыры прыклады з кн.: Карскйй Е. Ф. Белорусы: Язык белорусского народа, с. 177—178,
32 Інакш у рускай мове: несешь-+нес’ош, йдешь^йд’ош, молодёжь, дзе зычныя ж, ій зацвярдзелі раней, чым у беларускай мове.
клад, у слове клёнік галосны о(ё) неспрадвечны. Як растлумачыць яго з’яўленне? У форме клён. (з клен'ь) націскны э(е) перад наступным цвёрдым заканамерна перайшоў у о(ё). У памяншальнай форме клёнік галосны о(ё) з’явіўся на ўзор (паводле аналогіі) слова клён. Форма (на) лёдзе ўзнікла на ўзор формы лёд-, (на) бярозе — на ўзор бяроза, бярозу, бярозы, бярозамі і г. д.; гульнёю ці гульнёй (гул'н/ojy, гул'н/oj), раллёю ці раллёй (рал'оіу, рал'сў)—на ўзор вадою ці вадой, хадою ці хадой.
У словах гнёзды, сёдлы галосны о(ё) з’явіўся нефанетычным шляхам на месцы былога На ўзор сёлы, сёстры стала гнёзды, сёдлы замест чаканага гнёзды, сёдлы гнРзда, сЬдьла).
§ 88. Змяненне канцавога э(е) на о(ё)
Ва ўсіх выпадках на месцы сучаснага канцавога о(ё) пасля мяккіх і зацвярдзелых (былых мяккіх) зычных быў галосны э(е): жыц'о — з жйть\€, гал'о — з голь\£, плячо — з плече, ужо — з уже, усё — з вьсе, маё — з моН, тваё — з твоі£, сваё — з своН. У гэтых і падобных словах, у якіх націскны галосны э(е) стаяў пасля мяккіх (у тым ліку пасля шыпячых) на канцы слова, пераход адбыўся на ўзор слоў з канцавым о пасля цвёрдых зычных (тыпу акно, гняздо, сядло, кубло, крыло, вясло). У частцы паўднёва-заходніх беларускіх гаворак (напрыклад, каля Турца, Карэліч, Міра) адбыўся пераход у о(ё) ненаціскнога канцавога э(е): вясёлё, пытанё, заданё, чаканё.
§ 89. Аканне
Аканне з’яўляецца і арфаэпічнай нормай беларускай літаратурнай мовы; замацавалася аканне і ў беларускай арфаграфіі. Калі гаварыць крыху спрошчана, аканне — гэта супадзенне ненаціскных галосных о, э, а з а: рогі — рагамі, жэрдка—■ жардзіна, вар — варыць. Такое азначэнне падыходзіць да акання, скажам, Дзяржынскага, Пухавіцкага раёнаў, да акання беларускай літаратурнай мовы, але не падыходзіць да акання, напрыклад, Віцебскага, Расонскага, Гарадоцкага, Мсціслаўскага раёнаў. У гаворках гэтых раёнаў сустракаем не толькі а (з о, э, a), а і г або ы (evda ці выда, ня>га ці ныга), а пасля мяккіх зычных — і (сістра). У паўночна-ўсходніх беларускіх гаворках ненаціскныя о, э, а супадаюць то з й (на гары, на гарў, гарбй, на назё, нагў, нагбй), то — перад складам з націскным галосным a — з г або ы (нгга ці ныга, evda ці выда). Таму аканне ў беларускіх народных гаворках — гэта неадрозненне галосных о, э, а ў ненаціскной пазіцыі.
Праблема паходжання акання (наяўнасць акання і окання) ва ўсходнеславянскіх мовах вельмі складаная. Спынімся на дзвюх, найбольш вядомых гіпотэзах паходжання гэтай асаблівасці вакалізму. Адны сучасныя вучоныя, напрыклад Р. I. Аванесаў, лічаць, што аканне развілося ў пісьмовую пару, з’явілася вынікам змянення характару націску і рэдукцыі ненаціскных галосных: узнікненне экспіраторнага націску прывяло да пераразмеркавання выдыхальнай сілы пры вымаўленні складоў, адны склады ў слове (словах) узмацніліся, другія — аслабіліся, у выніку гэтага аслаблення ненаціскныя о, э, а супалі ў вымаўленні з а. Аўтары і паслядоўнікі гэтай гіпотэзы (яе называюць рэдукцыйнаю) лічаць, што ў дапісьмовую і пачатку пісьмовай пары ва ўсходніх славян акання не было, што яно развівалася ў XIII і наступных стагоддзях.
Другія вучоныя выказваюць іншае меркаванне. Так, напрыклад, Ф. П. Філін лічыць, што аканне і оканне ўзніклі ў VII—VIII ст. і з’явіліся вынікам змянення агульнаславянскага а, які абазначае спалучэннем а° (Пропсхожденне русского, украннского н белорусского языков. М., 1972). Ненаціскны а(а°) у адных гаворках змяніўся на а, у другіх — на о.
Даследчыкі старажытнай беларускай мовы (А. Сабалеўскі, X. Станг33) выявілі адлюстраванне акання ў беларускіх пісьмовых помніках яшчэ XV ст. Выпадкі адлюстравання акання ў XV ст. сведчаць, што гэта фанетычная рыса беларускага вакалізму ўзнікла ў мове раней. У тэкстах XVI ст. напісанне а, я(А, ід) на месцы этымалагічных о, э(е) у ненаціскных складах сустракаецца крыху часцей: калй, маглй, стайть, прй вАлйкой дарозА, сабою, сагнутй, здарова, грамаде, ападалй, таго, скурт> дубл&ныхь, дастаточне, вызвалАтй, малань^, нагйх, сенажатй, карою, гарАчестьЗІ, таварыш (Кн. пас.), збежшца дорогь (Цяпінскі), wzaH^mu (Сапега), почала цаловатй (Трыстан).
Прыкметна паўней абазначаецца аканне ў беларускіх тэкстах, напісаных лацінкаю, і ў некаторых тэкстах, напісаных кірыліцаю ў XVIII ст. Так, напрыклад, у камедыі са зборніка К. Марашэўскага (толькі ў шасці яе радках) сустракаем: majo, chadzu, pieraz, caluhienki, aniemieli, tapara, capa (цэп — цапа), malaczu, paudnia, adzin, pamahala, wiedama, zanockaja, kolka.
У сучаснай беларускай мове аканне прагрэсіруе: у гаворках з няпоўным недысімілятыўным аканнем сустракаем на месцы канцавога ненаціскнога о, э галосны а: смачнаго смачнага, рбўно-^ рбўна. Яно (аканне) паступова пашыраецца і на тэрыторыю гаворак з традыцыйным оканнем: хвдрого-*хвдрага.
33 Соболевскйй A. М. Смоленско-полоцкнй говор в XIII—XIV в.— Русскнй фнлологнческнй вестннк, 1886, № 1, с. 12; Stang Chr. S. Die altrussische Urkundensprache der Stadt Polozk.—Oslo, 1946, s. 41.
34 Прыклады з кн.: Булыка A. Развіццё арфаграфічнай сістэмы старажытнай беларускай мовы, с. 69.
§ 90. Страта канцавога і
Страту канцавога і можна бачыць на асобных словах. Так, напрыклад, адпаў канцавы і (суфікс) у прыслоўі досыць (досыц'), якое ўтварылася з до сытй (прыназоўнік do + родны склон назоўніка сыть, які скланяўся, як соль, кость). Страту канцавога і можна паказаць таксама на групах дзеяслоўных форм. У старажытнасці інфінітыў паслядоўна канчаўся на і(й);
робйтй, мовйтй, казатй, hocutu, бідоватй, мт>лчатй, дрт>жатй, трьвожйтй, будоватй;
нестй, крастй, плестй, местй, кластй, вестй, везтй;
мочй, стеречн, стрйчй, лечй.
Дзеясловы ў неазначальнай форме, аснова якіх канчалася на галосны (мовіі-тй, робй-тй), страцілі гэта і: казатйказац', мовйтй^мовіц', мглчатй-^ маўчац', робйтй-^ рабіц', клекотатй клекатац'.
Інфінітывы, аснова якіх канчаецца на зычны (нес-, крас-, плесі інш.), захавалі галосны і: нестй^ несці, плестй^плесці, вестй-^ весці.
Дзеясловы, у інфінітыве якіх аднавіўся заднеязычны асновы (лечй -> легчй), захавалі і, які пасля зацвярдзення ч супаў з гукам ы: легчй-*легчы, берегчй-+ берагчы, стрйгчйстрыгчы, сікчй-^ секчы.
Канцавы галосны і страцілі таксама шматлікія дзеясловы ў форме загаднага ладу 2-й асобы адзіночнага ліку пры націску на аснове: станй-^ стан', глянй -> глян', кынй-+■ кін', ріжй-*рэж (-^рэш), бўдй-+ будз' (^буц’). Страта t ў форме 2-й асобы адзіночнага ліку адбілася і на форме 2-й асобы множнага ліку: стан' — стан'це, едз' — едз'це (ецьце), кін' — кін'це.
Дзеясловы загаднага ладу з націскам не на аснове захавалі канчатак -і: нясі, ідзі, пляці, мяці. Захаваўся канчатак -і таксама ў дзеясловах з націскной асновай, калі яна канчаецца на групу зычных: стукні, грукні, бразні, грымні.
Асобна спынімся на дзеясловах тыпу давай-^давай, чйтай^ чытай, ховаа хавай. Нельга лічыць, што ў гэтых і падобных дзеясловах галосны і змяніўся на й; тут таксама адбылася страта канчатка -і. Што ж да й(]), то на гэты й канчалася ў старажытнасці і канчаецца сёння аснова дзеяслова: xaeaj-уц' — xaeaj, чыта]-уц' — чыта], прыма)-уц' — прыма].
Страта канцавога і храналагічна не супадае са стратаю рэдукаваных г, ь (XI—XII ст.). Страта і(й) — вельмі працяглы працэс; у адных гаворках ён адбыўся даўно, у другіх пазней, у трэціх і сёння сустракаем размаўляці, маўчаці, рабіці (напрыклад, у Скідальскім, Свіслацкім раёнах Гродзеншчыны).
Такім чынам, неазначальная форма дзеясловаў у старажытнасці канчаецца на -й(-т-й, -ч-u); у мове беларускай народнасці — на нуль галоснага (маўча-ц'), на -чы (маг-чы) і на -ці (прас-ці).
§ 91. Страта канцавых у, э(е)
У беларускай літаратурнай мове, у яе гаворках назоўнікі жаночага роду, а таксама прыметнікі і словы прыметнікавага тыпу ў творным склоне адзіночнага ліку маюць фанетычныя варыянты канчатка: -ою(-аю, -яю) і -ой(-ай, -яй), якія адрозніваюцца не толькі тым, што галосны канчатка націскны або ненаціскны:
дарагою цаною і дарагой цаной;
добраю зямлёю і добрай зямлёй;
вясёлаю гульнёю і вясёлай гульнёй;
ранняю парою і ранняй парой.
Гэтыя варыянты ідуць ад старажытных -ою(-О]у) і-ею(-э]у): HtHoio(-ojy), землею(-эіу).
Вялікая частка паўднёвага захаду Беларусі захоўвае форму канчатка з у: ead-ojy, зямл'-ojy, гул'н'-ojy, нов-ajy, добр-ajy. На паўночна-ўсходняй частцы Беларусі ўжываецца варыянт без у ў канчатку; галосны у тут страціўся: eadojyeadoj, зямл'о]у -> зямл'О], ран'н/ajy -ж ран'н'ау
Абодва фанетычныя варыянты (-ою і -ой, -аю і -ай) з’яўляюцца літаратурнымі, г. зн. аднолькава правільна напісаць ці сказаць: маладою бульбаю і маладой бульбай, ранняю раллёю і ранняй раллёй, празрыстаю крыніцаю і празрыстай крыніцай, якою часінаю і якой часінай, адною і адной, такою і такой.
У літаратурнай мове ёсць два фанетычныя варыянты канчатка поўных прыметнікаў і прыметнікавых слоў жаночага роду ў родным склоне адзіночнага ліку ое (-ае,-яе) і -ой(-ай, -яй):
чужое (зямлі.) і чужой (зямлі);
да самае (суботы) і да самай (суботы);
з тае (пары) і з той (пары);
з кожнае (пядзі) і з кожнай (пядзі).
Варыянты гэтыя адрозніваюцца не толькі націскам і захаваннем о ці супадзеннем яго з a, а і колькасцю гукаў; у першым тры гукі, у другім — два: малад-о]э і малад-oj, добр-а/э ідобр-aj. У старажытнасці поўныя прыметнікі і прыметнікавыя словы жаночага роду ў родным склоне адзіночнага ліку мелі канчатак -otf-ojt), -e'b(-ej'b). Галосны як вядома, супаў з э(е), і з’явіўся канчатак -oe(-oj3), -ае(-а]э): молодоі маладое, чужеІ5 -> чужое, само-Ь -*■ самае.
Такі канчатак захоўваецца і сёння на значнай частцы паўднёвага захаду Беларусі, ужываецца ён і ў літаратурнай мове: Ад роднае зямлі, ад гоману бароў... (Я. Колас) Чужое зямлі нам не трэба... (А. Бачыла)
У гаворках паўночна-ўсходняй Беларусі канцавы галосны э(е) у канчатку страціўся; -о/э-^о](-ой, -ай, -яй): залатой, ма-
ладой, самай. Такі варыянт канчатка таксама ўжываецца ў літаратурнай мове, прычым часцей, чым першы.
У мове ўкраінцаў t супаў з і, узнік канчатак -oji, які на пісьме абазначаецца -оі: родьно-Ь -> рідно'і(-о]і).
§ 92. Зліццё галосных
На стыку марфем у словах тыпу прыму калісьці былі два галосныя і (йй), першы быў часткаю прыстаўкі, другі — кораня: прыму — з прішму. Так, у помніку «Страсці Хрыстовы» чытаем: выслоухай .мА прошоу тА, сынХ мйлый, да прйймй мене, у помніку «Жыццё Аляксея»: прішмавала. Гэтыя два і зліліся (сцягнуліся) у галосны і, які пасля, зацвярдзення р супаў з ы. Магло адбыцца змяненне і ў іншай паслядоўнасці: пасля зацвярдзення р на месцы і ўзнік галосны ы, у такім разе ўтварылася спалучэнне з двух гукаў — ыі, якія зліліся ў ы: прйймй — прыймй -> прымі. Разгледжанае змяненне можна бачыць у такіх, напрыклад, словах, як прымы, прымак, прызба.
V частцы паўднёва-заходніх беларускіх гаворак (на тэрыторыі Акцябрскага, Калінкавіцкага, Петрыкаўскага, Глускага, Любанскага, Старадарожскага і іншых раёнаў) адбыліся змяненні ў канчатках -aja(-aa), -уіу(-ую): страціўся інтэрвакальны /, узніклі спалучэнні аа, уу, якія зліліся (сцягнуліся) адпаведна ў а і у. Такія змяненні развіліся ў формах назоўнага і вінавальнага склонаў адзіночнага ліку жаночага роду прыметнікаў і прыметнікавых слоў: нова]а -> новаа нова, смачна]а-+смачнаа -> смачна, усяка]а -> усякаа -> усяка, cemaja -> сёмаа^сёма, tuocTaja-^ шастаа-^ шоста, noeyjy новуунову, смачнуіу смачнуу -> смачну, усякуіу ^усякуу -> усяку, сёмуіусёмуусёму, шостуіушостуушосту. Гэтыя формы прыметнікаў і прыметнікавых слоў нельга лічыць кароткімі,— гэта злітыя (або сцягнутыя) формы. Як вядома, кароткія формы адрозніваюцца ад поўных не толькі канчаткам, але і націскам; старажытная кароткая форма нова, поўная — ндвая, льг'ька — льг'ькая (лёгкая). Злітая (або сцягнутая) форма — гэта не захаваная старажытная кароткая форма, а змененая поўная. Літаратурнаю нормаю, зразумела, з’яўляецца форма новая (Hoeaja), новую (новуіу). Форма ж нова, нову— дыялектная, яна зрэдку сустракаецца ў вершаваных творах.
§ 93. Змяненне і на й
У такіх прыкладах, як згубіла йголку, перайграць, дачка й сын, маці й дачка, некаторыя лінгвісты звычайна бачаць пераход і-+й. Змяненне, відаць, было іншае. Пасля слова, якое канчаецца на галосны, перад пачатковым і наступнага слова ўзнікаў прыстаўны і(й): згубіла рголку. Такі прыстаўны / узнік таксама ў прыставачных словах тыпу пра)іграць і перад злучнікам (ча-
сціцаю) і: маці, ji дачка, прыйшла ji мая чарга. 3 часам ненаціскны галосны і страціўся і атрымалася: згубіла йголку, прайграць, маці й дачка, прыйійла й мая чарга.
Разгледжанае змяненне — норма сучаснай літаратурнай мовы, але на пісьме ў большасці выпадкаў яно не абазначаецца:
і ў вымаўленні і на пісьме: пайсці, зайграць, выйграць;
у вымаўленні: па Йвана (і па Швана), за йголку, была й я на Нёмане, хата й склеп, схадзі й ты ў кіно-, на пісьме: па Івана, за іголку, была і я на Нёмане.
§ 94. Далейшае памякчэнне д', т'. Узнікненне дзекання і цекання
Дзеканне і цеканне атрымалі такія назвы ад наяўнасці ў беларускай мове афрыкат дз' і ц'. Калі параўнаць беларускую афрыкату дз' і адпаведны мяккі рускі гук д', то можна выявіць, што беларускі гук дз' характарызуецца большаю ступенню мяккасці, чым рускі д'-, зычны д' больш пярэдні, чым дз'; пры ўтварэнні д' кончык языка артыкулюе да альвеол, пры ўтварэнні дз' — да часткі нёба, блізкай да сярэдняй. Большаю ступенню мяккасці і месцам утварэння таксама адрозніваецца беларускі мяккі зычны ц' ад рускага мяккага т'. Былыя мяккія д' і т' яшчэ больш памякчыліся і сталі вымаўляцца як дз', ц' у перыяд утварэння мовы беларускай народнасці.
Акадэмік Я. Ф. Карскі сведчыць, што дзеканне і цеканне развілося ў беларускай мове не пазней як у XIV ст.
Гэтая фанетычная беларуская асаблівасць адлюстравалася ў старажытных беларускіх пісьмовых помніках. Я. Ф. Карскі прыводзіць прыклады: мець (1300), людзі (1409)35. 3 помнікаў XVI—XVII ст. можна дадаць такія факты: двадцаць (Ст. літ. 1566), мосць (міласць), дзюбалй (Мялешка). Увогуле ў старажытных беларускіх тэкстах, напісаных кірыліцай, дзеканне і цеканне, як і некаторыя іншыя асаблівасці беларускай мовы, адлюстраваліся слаба. Традыцыйнасць пісьма замінала перадачы таго новага, што ўзнікала ў фанетычнай сістэме беларускай мовы.
Паўней і шырэй перадаюць дзеканне і цеканне некаторыя старажытныя беларускія тэксты, напісаныя лацінкаю. У «Лісце да Абуховіча» знаходзім: ludzie, dzied, dziwno, music, u nowym kucie; y камедыі ca зборніка K. Марашэўскага: dzien, prapadzi, dzierawa, hledzic, siadziec, poydziec, czuwac, zycio, padapruc, waryc.
§ 95. Развіццё прыстаўных (пратэтычных) зычных
Яшчэ ва ўсходнеславянскай мове некаторыя галосныя не маглі пачынаць слова, перад імі ўзнікалі пратэтычныя зычныя. Так, напрыклад, перад пачатковым а ў словах яблык, я (язь),
35 Карскйй Е. Ф. Белорусы: Язык бе.юрусского народа, с. 346.
ягня з’явіўся прыстаўны /, перад ы з індаеўрапейскага у доўгага — прыстаўны в: выдра, прывычны.
Прыстаўныя зычныя развіваліся і пашыраліся на беларускай моўнай глебе. Перад пачатковым і з’явіўся прыстаўны ](й). Пісьмовая традыцыя не давала магчымасці адлюстраваць з’яўленне пратэтычнага і(й) перад і. Надзейнымі з’яўляюцца факты з жывых народных гаворак: ркаўка (а не ікаўка), Цмя (а не імя), рскры (а не іскры), jipxa. Як піша П. Юргелевіч, «перад кожным і ў пачатку слова і пачатку склада захоўваецца ў беларускай мове гук /(й)»36. Пратэтычны /(й) устойлівы: можна назіраць захаванне яго пры страце таго ненаціскнога і, перад якім развіўся j: на ]ігрышчы і на йгрышчы, па Лвана і па Рівана, зарграць і зайграць, на ііголцы і на йголцы (гл. § 93).
3 усіх прыстаўных гукаў часцей сустракаецца зычны в, які ўзнік перад лачатковымі у, о. Гэтую беларускую асаблівасць адлюстроўваюць пісьмовыя помнікі: оув озершцах'ь (Гр. 1377), оув устьвйцю (Тры кар.), у вь оршй (Км.-Чарнаб.), у в опеку, у вті огород'ь (Акт. Магіл.), увштца (Бава), восен (Баркул. л.).
Прыстаўны в з’явіўся таксама перад наступнымі у, о пасля галоснага ў сярэдзіне слова: паук'ь -> павук, Родйонт>-^ Родйвон-^-Радзівон, тйун'ь^тйвун-^цівун, Леон'ь^Лявон. У старажытным тэксце: з братомт> ceouMb Левонйком'ь.
У беларускай мове прыстаўны в абазначаецца і на пісьме: вуха, вушак, вузкі, вуж, вужака, вудка, вугаль, вуголле, вугровіца, вучоба, навучыць, вузел, завушніца, вуліца, завулак, вусы, вусаты, вусач, вочы, завочны, навокал, востры, навостраны, завостраны, наваколле.
Асобна спынімся на запазычаных словах са спалучэннямі іу, ыу (тыпу радыус, кансіліум). Спалучэнні галосных іу, ыу не маглі захавацца без змянення: паміж галосных узнік прыдыхальны гук; такое фанетычнае спалучэнне абазначым іЎу, ы.ўу: радыЎус, кансіліЎум, калёквіЎум, прэзідыЎум 37. Гэты прыдыхальны зычны на пісьме не абазначаецца.
§ 96. Афрыката дж
У § 39 ужо ішла размова пра ўзнікненне дж у старажытнай беларускай мове. У помніках XV ст. сустракаюцца пераканальныя факты наяўнасці (значыць, зычны дж з’явіўся значна раней) гэтага гука; ён абазначаўся на пісьме спалучэннямі літар ці літарамі жд, дж, ждч, жч, ч, д: прйеждатй, наежчатй, дожч-ь, заеждчатй, дрожчй, дожчу, дожды, уезджатй38, прыеждчаючому
36 Юргелевіч П. Я. Нарыс сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі.— Мінск, 1961, с. 79.
37 Параўн.: вымаўляецца ў у запазычаных паўза, клоўн, аўдышорыя, Аўэзаў.
38 Прыклады з кн: Булыка А. Развіццё арфаграфічнай сістэмы старажытнай беларускай мовы, с. 123.
(Атыла), зваджХю, порадженье, сХджХ (Зіз. Лекс.). Прыклады паказваюць, што яшчэ ў старажытнасці было знойдзена абазначэнне гэтай афрыкаты дыграфам дж.
§ 97. Зычны г
Пра змяненне гука г у гісторыі беларускай мовы гаварыць не прыходзіцца: ён не перажыў змянення. Як адзначае Я. ФКарскі, гук а у беларускай мове ніколі не быў выбухны; на працягу ўсёй гісторыі яе ўтварэння і развіцця гэты зычны быў фрыкатыўны або фарынгальны (прыдыхальны)39. Што гэты зычны ў старажытнай беларускай мове не быў выбухны, паказваюць помнікі: выбухны г у запазычаных словах часцей абазначаецца спалучэннем літар кг. Некалькі прыкладаў: Скйрйкгайлу (Гр. 1387), Олкгйрда (Вілен. л.), кганку (Бава), перькгрймом'Ь (Тры кар.), кгвалтовнйка (Ст. літ. 1588), Якгейло, Кгйнбунта, Авкгуштына (Рачынскі с.), кгвалтом, кгузйкамй (Акт. Мінск.), кгмаху (Спосаб спраў). Выбухны г у запазычаных словах абазначаецца таксама літарамі г (гетмант)), г' (г'валт), к (квалп), іншы раз спалучэннем гг (Ггйдймйн'ь).
Беларускія старажытныя тэксты, напісаныя лацінкаю, звычайна перадаюць характар г. Лацінскі шрыфт, у якім ёсць асобныя літары g і h, даваў магчымасць па-рознаму абазначаць выбухны g і фрыкатыўны h. Так, напрыклад, у «Лісце да Абуховіча» чытаем: Howorku, hnewaysie, liroszy, hetaja, knihi, hlyboko, ubohich, nahorodu, dohetyl, pomahaw, hnoju, mohu, druh, horsz, hustoje, niczoho; Gdansku, Gonsiewski, wengrom, gataguckiy, generalom.
Да нашага часу дайшла невялікая група запазычаных слоў з выбухным г: ганак, гонта, газа, гузік, гвалт і інш., прычым і з гэтых слоў некаторыя (гузік, ганак) нярэдка вымаўляюцца з г фрыкатыўным.
Беларускі звонкі а мае адпаведны парны х: нага — нох, лёгенькі — лёхка.
У рускай літаратурнай мове, у значнай частцы рускіх гаворак звонкі зычны а выбухны: 2(g); фрыкатыўны г(Іі) у рускім літаратурным вымаўленні сустракаецца ў некаторых словах кніжнага і царкоўнага паходжання: 6oha, 6ohy і г. д., блаЬо, блаЬодать, блаіюсловйть, блаНодарйть і інш. З’яўленне такога вымаўлення гэтых слоў (зычнага а) звязваюць з перыядам, калі ў Маскве жылі і працавалі ў свой час вучоныя і пісьменнікі з Беларусі і Украіны, напрыклад Сімяон Полацкі, Епіфаній Славінецкі40.
39 Я. Ф. Карскі лічыць, што ў продкаў беларусаў г быў фрыкатыўны яшчэ ў X ст. (гл.: Карскйй Е. Ф. Белорусы: Язык белорусского народа, с. 369). ♦
40 Черных П. ЯНсторнческая грамматнка русского языка, с. 134.
§ 98. Шыпячыя зычныя
Усе без выключэння шыпячыя ў агульнаславянскай і ўсходнеславянскай мовах былі толькі мяккія, не мелі адпаведных парных цвёрдых. Што яны былі мяккія, відаць і з помнікаў першых стагоддзяў пісьмовай пары. У гэтых помніках не сустракаем спалучэнняў жы, чы, ійы, ж'ь, чт>, йгь; паслядоўна — жй, чй, шй, жь, чь, шь. Так, у Астраміравым евангеллі: точйло, грішьнйкоу, плачь, чьто; у грамаце князя Мсціслава: д'ьлжьнй, пра жйeOTt, прйшьствй A .
Ужо на мяжы XIII—XIV ст. старажытныя беларускія помнікі перадаюць змяненне шыпячых. Спачатку зрэдку, потым часцей сустракаем напісанні спалучэнняў жы, чы, шы, жт>, ч^, ш/ь, жэ, шэ. Такія напісанні і абазначаюць цвёрдасць (зацвярдзенне) шыпячых: слышыійь (Гр. 1300), йншых'ь, нагорожэн^, вожэня, кошэня, нашымт>, нйжэй, нашымй, маючы, nepmux^, uHbшымг, справуючы, выдаючы, за.муж'ь (Ст. літ. 1566)41.
У XVI ст. усе шыпячыя, незалежна ад пазіцыі (перад галоснымі, перад зычнымі, на пачатку слова ці на канцы), у ліку іх дж, зацвярдзелі: чый, печ, жыу, шыў, жэрдка, мяшэчак, ідзеш, нож, гляджу, сяджу, ураджай, дагледжаны, прыладжаны. Зацвярдзелі і падоўжаныя шыпячыя, што ўзніклі на месцы былых спалучэнняў «шыпячы + ь/»: збожжа, застрэшша, Парэчча. Незалежна ад паходжання зацвярдзела таксама спалучэнне шч: шчупак, пушча, плоійча, пяшчотны, нашчадак, шчасце, падпішчык (арфаграфічна падпісчык), разношчык. (разносчык), рашчысціць (расчысціць).
У рускай мове зацвярдзенне шыпячых адбылося непаслядоўна: нош, реш (нож, режь), але печ', чйсто, реч'ной.
§ 99. Зычны ц
У сучаснай беларускай графіцы літара ц служыць для абазначэння двух розных гукаў: цвёрдага ц і мяккага ц (ц'), якія не з’яўляюцца парнымі. Цвёрды ц вымаўляецца ў такіх словах, як цэлы, ланцуг, капец, малайцы, маладзіца, мяккі — у такіх словах, як цясніна, хацінка, лецейка, паціху. У гэтым параграфе размова будзе пра гісторыю ц цвёрдага (пра ц' гл. § 94).
Зычны ц у агульнаславянскай і ўсходнеславянскай мовах, як і шыпячыя, быў мяккі, не меў парнага цвёрдага: купьць, копьць, ціна, коньць. 3 XV ст. беларускія помнікі паказваюць зацвярдзенне гэтага гука; купець, местьу'б (Прывілей Мінску), прецажоней (Тры кар.), райцы (Акт. Магіл.), цэною, тройцы (Ст. літ. 1566).
У сучаснай беларускай мове, ва ўсіх яе гаворках зычны ц у
4* Напісанні тыпу чого, прышол'ь, чоловіка сведчаць пра ўзнікненне пасля шыпячых о з э(е) і не абавязкова пра зацвярдзенне шыпячых.
любой пазіцыі толькі цвёрды. Вось чаму былы мяккі ц называем, як і шыпячыя, зацвярдзелым.
У § 72 гаворыцца пра развіццё мяккасці свісцячых у беларускай мове. Гэты працэс захапіў і цвёрды ц; у асобных словах ён перажыў новае змяненне — паўторнае памякчэнне. Гэта адбылося ў словах, дзе ц апынуўся перад наступным мяккім в: ц'вет, ц'вісці, ц'вілы, ц'віль, зац'вітаць, ц'вяліць.
§ 100. Зычны р
У сучаснай беларускай літаратурнай мове зычны р — цвёрды гук: рэзаць, вячэра, курыць, перад, рама, рука. 3 гістарычнага пункту гледжання ў беларускай мове трэба адрозніваць р цвёрды і р зацвярдзелы.
У агульнаславянскай мове зычны р быў цвёрды ў такіх, напрыклад, словах, як рыба, рука, горы, рог, род, жар. Перад галоснымі пярэдняга рада і, э, g, %, ь, а таксама перад і(й) зычны р памякчаўся: neped-b, старьць, р-Ьзатй, *K.ypjo курю. Помнікі першых стагоддзяў пісьмовай пары перадаюць р цвёрды і р мяккі: добрЬ, сьтворА (П. Гасц.), прйметь, крьсп (Надпіс Ефр.), Борнсову (Надпіс Par.), продатй, раба (Надпіс Ефр.).
Я. Ф. Карскі піша, што зацвярдзенне мяккага р назіраецца яшчэ з XIV ст.: сентебра, терать, Дрысай. Можна з упэўненасцю лічыць, што зацвярдзенне р пачалося раней. Некалькі прыкладаў з тэкстаў XV—XVII ст.: вечёра, церьквй (Будны), Tparuxt, дерэва, добрэ, выберэм, пйсара (Ст. літ. 1566), eenp^, пер'Ьвей, тепер, тры (Акт. Магіл.), прышла, морыла, прывелі, прынесь, крычатй, прыйдеть, пры, на зоры (Трыстан), вдарыл, прынесла, прышлй, царн, прывела, прывык/ь (Бава), Рыму, рымское, прычыны, крывды, з мора (Рачынскі с.).
Напісанне ў старажытных тэкстах рйбы, которйе — таксама сведчанне змянення р'-+р: пісец не ведаў двух р, не адрозніваў р і р'.
Што да сучасных беларускіх гаворак, то большасці іх уласціва цвёрдасць р, але ў частцы паўночна-ўсходняга дыялекту і сёння р і р' парныя: рост і бярёза, (на) гару і курю, рак і вячэря (Мсціслаўскі раён).
Як адзначаў ЯФ. Карскі, цвёрдасць р у беларускую мову магла прыйсці з дапісьмовых часоў як дыялектная з’ява з агульнаславянскай мовы-асновы. Гэта меркаванне пацвярджаецца наяўнасцю р цвёрдага (зацвярдзення р) у сербскай мове43. Няма мяккага р і ў мове нашых заходніх суседзяў — палякаў: былы мяккі зычны р вымаўляецца або як ж (grzyb, dobrze — пасля звонкіх зычных), або як ш (trzeba, wieprz — пасля глухіх зычных)44.
42 Карскйй Е. Ф. Белорусы: Язык белорусского народа, с. 306.
43 Там жа.
44 У польскай графіцы зычныя ж і ш, што паходзяць з мяккага р', абазначаюцца дыграфам rz.
У рускай мове захавалася парнасць р : р' (pad і ряд, веру і верю, рысь і рйс). У мове ўкраінцаў таксама адбывалася зацвярдзенне р, але не з той паслядоўнасцю, як у беларусаў. Ва ўкраінскай мове зацвярдзеў р на канцы склада (слова) і перад зычнымі: лікар, тепер, вірте, гіркйй; у іншых выпадках р': ряснйй, трьох, порядок, курець, різатй, річка.
§ 101. З’яўленне ўстаўных заднеязычных
Як паказана ў § 34, ва ўсходнеславянскай мове інфінітывы дзеясловаў з асновай на заднеязычны (маг-у, ляг-у) канчаліся на -чй, дзе ч паходзіў са змененых гт або кт: *могтй -> мочй, *легтй лечй. У пісьмовую пару адбылося змяненне, у выніку якога перад ч з’явіўся ўстаўны заднеязычны, змянілася і марфалагічная будова інфінітываў. Пад уплывам асабовых форм (магу, лягу, сцерагу) у інфінітыве з’явіўся зычны г: мочймогчй.-+■ ->магчы, лечй-+легчй—>легчы, стерегчй-^-сцерагчы. Гэта адбылося і ў словах стрыгчы, дапамагчы, бегчы, секчы і інш. З’яўленне заднеязычнага прывяло да выдзялення ў беларускай мове асобнага суфікса інфінітыва -чы, не ўласцівага іншым славянскім мовам (польск. lec, moc, strzyc-, руск. лечь, мочь, стрйчь-, укр. легтй, могтй, стрйгтй).
§ 102. Страта канцавога j(й)
Лёс j у некаторых формах слоў быў закрануты, калі ішла размова пра ўтварэнне і лёс рэдукаваных ы, і (напружаных ■&, ь). Сучасныя беларускія другі, тугі, сляпы паходзяць з другыр]Ь (на пісьме другын), тугЫріь (тугьш), сліпЫріь (сліпын).
Пасля страты канцавога ь і змянення ыр на ы атрымалася: тугый, сліпый, такый, другый, семый, первыййй, смачьный, змытый, напйсаный. У прыметніках, парадкавых лічэбніках, некаторых займенніках (як тый, такый), дзеепрыметніках канцавы і(й), які быў калісьці асноваю займенніка j-ь (на пісьме — й), страціўся. Так узнікла беларуская форма прыметнікаў і прыметнікавых слоў назоўнага і вінавальнага склонаў адзіночнага ліку мужчынскага роду: залаты, малады, разумны, ласкавы, каханы, паважаны, першы, шосты, сёмы, гэтакі, самы, пасівелы, зрудзелы, вытканы.
Страта канцавога ](й) адбылася ў 2-й асобе загаднага ладу аднаскладовых дзеясловаў тыпу бі, пі, ві, лі з былых 6uju, nuju, euju, лй(й, дзе спачатку страціўся канчатак u, а потым j: 6uju^>~ 6uj бі.
Паказанае змяненне — старажытная асаблівасць беларускай фанетыкі. Яна адбілася і ў нашых помніках. Некалькі прыкладаў: король... лйтовскй, рускй, польскй (Гр. 1387), полоцкй (Даг. Пол.), стары, велйкй, восковы, штучны, горшок, медены,
сукман чорны (Акт. Магіл.), й пй, Крнвы город, велйкй Вйтовт, Полскы король (Супр.), taki, Moskowski (Ліст), lonski, pierszy, nieszczasliwy, czorny (Кам. зб. Мараш.).
3 другога боку, у помніках не толькі XIII—XIV, а і наступных стагоддзяў, у тым ліку XVIII, сустракаюцца напісанні тыпу якій (або якый), посполйтый, шостый, моцный, дужйй (або дужый), менскіій (або менскій ці менскый). Тлумачыцца гэта ў адных выпадках традыцыяй пісьма, у другіх — тым, што аўтары (пісцы) паходзілі з паўночна-ўсходняй Беларусі, дзе і сёння словы тыпу такі, мяккі, салодкі, працавіты, літасцівы, бі, пі канчаюцца на j(u).
Руская і ўкраінская мовы захавалі ](й) у разгледжаных формах: руск. такой, первый, бей, пей\ укр. такйй, першйй, бйй, пйй.
Разгледжаная страта канцавога j(H) адбылася не толькі ў беларускай мове: польск. dobry, stary, siodtny, jaki-, чэшск. drahy, zubaty.
§ 103. Змяненне гы —> гі, кы-^кі, хы-^хі
Як вядома, у агульнаславянскай мове-аснове зычныя г, к, х былі толькі цвёрдыя, у спалучэнні з галоснымі пярэдняга рада ці з і(й) змяніліся, перайшлі ў шыпячыя (г-^ж', к-+ч', х^ш') або ў свісцячыя (г^-дз'-^з', к-+ц', х->с'). Цвёрдыя г, к, х спалучаліся без змен з наступным ы. Вось чаму было: кт>нйгы, ногы, гынутй, К.ыев'ь, рукы, кыдатй, cTptxw, хытр-ь. Яшчэ ўсходнеславянскія помнікі пачынаюць адлюстроўваць непераходнае памякчэнне цвёрдых г, к, х. Адначасова з памякчэннем заднеязычных адбывалася і перанясенне ўтварэння галоснага ы пасля іх у пярэдні рад: ы-^і (гы-^гі, кы-^-кі, хы-^хі). Працэс памякчэння заднеязычных і змены гы^гі, кы-+кі, хы—^хі быў працяглы і не закончыўся ва ўсходнеславянскай мове; у беларускіх помніках не толькі XIII—XIV, а і наступных стагоддзяў чытаем: велйкый Внтовть і велйкй Вйтовп; Смоленскымь, Смоленьскымй, Резанскыа, Московскыа, татарскыа і многймй, дорогймй, JhiToencKiiMb, Лйтовскйе землй (Супр.). Напісанні тыпу рукы, ногы ў помніках XVI ст., трэба думаць,— адлюстраванне традыцый пісьма больш старажытнай пары.
Непераходнае памякчэнне г, к, х пашыралася, узнікалі і спалучэнні ге, ке, хе. Гэта адбылося ў памяншальных (памяншальна-пяшчотлівых) формах тыпу мякенькі, лёгенькі, сухенькі, глухенькі (былыя легоньк'Ыі, сухоньк'ыі). Узніклі гэтыя ге, ке, хе шляхам выраўноўвання (па аналогіі) з формамі тыпу маленькі, любовенькі, старэнькі, маладзенькі.
Такім чынам, у словах тыпу сухі, такі, тугі, гінуць, кінууь, схінуцца галосны і з’явіўся на месцы былога ы; у словах тыпу лёгенькі, сухенькі — галосны э(е) на месцы о.
У беларускай мове перад злучнікам (часціцаю) і канцавы
заднеязычны папярэдняга слова памякчаецца: луг-і-поле (луг і поле), смех-і-грэх (смех і грэх), рак-і-рыба (рак і рыба), смык-і-скрыпка (смык і скрыпка)45.
§ 104. Кароткае падагульненне
Страта рэдукаваных ь у XI—XII ст. прывяла да шматлікіх фанетычных змяненняў. Адбыліся таксама іншыя змяненні, не звязаныя са стратаю рэдукаваных. У выніку развіліся, узніклі вельмі прыкметныя і выразныя асаблівасці фанетычнай сістэмы беларускай мовы. Нават з паказанага ў падраздзелах «Вынікі страты рэдукаваных t, ь у вакалізме», «Вынікі страты рэдукаваных "5. ь у кансанантызме» відавочны і неаспрэчны вывад заснавальніка беларускага мовазнаўства акадэміка Я. Ф. Карскага: у XIII—XIV ст. развіліся асноўныя фанетычныя асаблівасці, якія характарызуюць фанетычную сістэму і сучаснай беларускай мовы.
45 У рускай мове інакш: волк-ыкот, слух-ы-дух; на стыку марфем вымаЎляюцца гы, кы, хы (Пваноз В. В. йсторнческая грамматнка русского языка, с. 208).
МАРФАЛОПЯ
НЕКАТОРЫЯ АГУЛЬНЫЯ ПЫТАННІ
§ 105. Пра змены ў марфалогіі
Як і ў граматыцы сучаснай беларускай мовы, у гістарычнай граматыцы вывучаюцца два раздзелы — марфалогія і сінтаксіс. Калі ў курсе сучаснай беларускай літаратурнай мовы марфалогія вывучае граматычныя катэгорыі, іх формы, у гістарычнай граматыцы беларускай мовы вывучае гісторыю катэгорый, гісторыю граматычных форм, змены ў будове слова. Галоўнае месца ў гістарычнай марфалогіі адводзіцца вывучэнню граматычна зменных слоў. У далёкай старажытнасці кароткія прыметнікі і дзеепрыметнікі змяняліся так, як і назоўнікі, мелі фактычна адны формы. У гістарычнай граматыцы ўсе гэтыя словы называюць іменнымі, а іх скланенне—іменным. Вылучаюць таксама займеннікавае скланенне. Яшчэ ў агульнаславянскую эпоху ўзнікаюць поўныя (займеннікавыя) формы прыметнікаў (у тым ліку так званых парадкавых лічэбнікаў, дзеепрыметнікаў), узнікае займеннікавае скланенне прыметнікаў і слоў прыметнікавага тыпу; побач з сйня (Р.), сішю (Д.) ужываюцца формы сйнего (Р.), сйнему (Д.) —як его, ему і інш. Поўныя прыметнікі тыпу добры, добрая, добрае, добрага, добрай, добрых — гістарычна складаныя словы.
Асаблівае месца ў гісторыі іменных часцін мовы займае скланенне іх, у гісторыі дзеясловаў — спражэнне, якое будзем разумець у шырокім сэнсе (не толькі як змену дзеясловаў па асобах, а як усю сістэму ладоў і часоў).
Пры вывучэнні гістарычнай марфалогіі беларускай мовы, як і фанетыкі, асноўнымі крыніцамі з’яўляюцца пісьмовыя помнікі і жывыя народныя гаворкі; пры неабходнасці, калі размова будзе ісці пра змены, не адлюстраваныя ў помніках і гаворках, выкарыстоўваюцца звесткі з параўнальнага і супастаўляльнага вывучэння індаеўрапейскіх, у тым ліку і галоўным чынам славянскіх, моў.
У цэнтры ўвагі раздзела «Марфалогія» — вывучэнне марфалогіі агульнаўсходнеславянскай мовы-асновы, гістарычнага развіцця, утварэння марфалагічнай сістэмы беларускай мовы.
Хоць марфалогія належыць да найбольш устойлівых кампанентаў мовы, можна назваць нямала асаблівасцей, якімі адрозніваюцца марфалогія агульнаўсходнеславянскай мовы-асновы і
марфалогія сучаснай беларускай мовы. Пададзім некалькі прыкладаў.
Назоўнікі, прыметнікі і займеннікі скланяліся, а дзеясловы спрагаліся не толькі ў адзіночным і множным ліках, а і ў так званым парным, у сучаснай мове — толькі ў адзіночным і множным ліках; страцілася катэгорыя парнага ліку, дакладней — парны лік выцесніўся множным, запанавалі формы множнага ліку.
Распалася так званае пятае (з асноваю на зычны) скланенне назоўнікаў; адны словы пятага скланення ўвайшлі ў іншыя тыпы, другія дайшлі да нашага часу як рознаскланяльныя.
3 назоўнікамі мужчынскага роду спалучалася форма лічэбніка dbea (dbea коня, dbea стога), а з назоўнікамі ніякага роду — форма dbet (dbet окьні, dbet eedpt), як і з назоўнікамі жаночага роду (dbet HO3t, dbet crtHt)-, у сучаснай мове маем dea акны, dea вядры (як і dea сталы, dea eadbi), толькі ў частцы паўднёва-заходніх беларускіх гаворак сустракаюцца deee endpe, deee акне.
3 трох родавых форм назоўнага склону множнага ліку займенніка мой (столн), Mot (землі), моя (поля) замацавалася адна — фанетычна змененая форма жаночага роду моі -> мае: мае (сталы),лше (рукі), .мае (пытанні).
Форма (канчатак) творнага склону адзіночнага ліку прыметнікаў, усіх слоў прыметнікавага тыпу мужчынскага і ніякага роду замацавалася і ў месным; г. зн. у творным і месным склонах ужываецца той самы канчатак: з бацькавым і на бацькавым, з перйіым і на першым, з сёмым і на сёмым, з маім і на маім, пры тым і на тым, з парабзелым і на парабзелым, з выкашаным і на выкашаным.
Старажытным іменным (кароткім) формам указальнага займенніка ть (та, то; тй, ты, та) у беларускай мове адпавядаюць поўныя (займеннікавыя, складаныя): т-ой, т-ая, т-ое, т-ыя.
Былыя тры разнавіднасці скланення неасабовых займеннікаў (цвёрдая — mb, ma, mo, mu, ты, ma; онь, она, оно, онй, оны, она, мяккая — й, гд, К, u, ta; мой, ліоіа, мо&, мой, Mot, jwota, змешаная — вьсь, вься, вьсе, вьсй, вьс\>, вься) зблізіліся, нібы падпарадкаваліся адной, былой мяккай; параўн.: маріх, meaj-ix, наш-ых і т-ых, ус-іх; марім, meaj-ім, наш-ым і т-ым, ус-ім; Maj-імі, meaj-імі, наш-ымі і т-ымі, ус-імі.
З’явілася разнавіднасць інфінітыва з суфіксам (яго называюць у школьнай літаратуры канчаткам) -чы: лег-чы, бег-чы, бапамаг-чы, стрыг-чы і інш.
У старажытнасці, у агульнаўсходнеславянскай мове, ужываліся дзве іменныя (паводле паходжання) нязменныя формы дзеяслова — інфінітыў (йму ловйтй рыбу) і супін (udy ловйть рыбь); у беларускай мове замацавалася адна з дзвюх форм — фанетычна зменены інфінітыў (ловйтй -> лавіц', беречн-^ бе-
рагчы), які выцесніў другую нязменную форму— супін (ловйть і г. д.).
Змяненні, як ужо бачылі на прыкладах, прывялі да непазнавальнасці шматлікіх слоў: прыметнік <3'5«{а«'б->назоўнік чан; слова стала суфіксам: д^ва на десяте^дгьванадесяте—гдванадцят' -► дванаццаць, дзе былое слова десяте —*-суфікс -ццаць; прыназоўнік->прыстаўка: до сытй-^досыць, на тыце-^-натнатшче -> нашчэ -+■ нашча; у корані тьск(пуст-ы)— ні адзін гук не застаўся без змен: тьск -> піц тшч шч.
§ 106. З’явы аналогіі і спрошчання
У гісторыі марфалогіі беларускай мовы выразна выяўляецца дзейнасць аналогіі — змены адной формы пад уплывам, на ўзор другой. Так, напрыклад, назоўнікі жаночага роду на мяккі зычны (тыпу зямля, гаспадыня) у родным склоне адзіночнага ліку мелі канчатак -6; пад уплывам, на ўзор шматлікіх слоў на цвёрды зычны (страва, галіна, мурава, сцяжына) і на г, к, х (дуга, рука, страха), якія мелі канчатак -ы (травы, стЬны, рукы, стріхы), словы тыпу зямля, гаспадыня сталі ўжывацца з канчаткамі -і, г. зн. земл’Ь —> зямлі, господьінргаспадыні. Назоўнікі на мяккі зычны ў назоўным склоне адзіночнага ліку мелі канчатак -ею: землею, рольею, душею, межею. Па аналогіі, на ўзор з вадою, травою з’явіўся канчатак -ою(-ой) і ў словах тыпу зямлёю(-ёй), мяжою(-ой)
З’явы спрошчання граматычных форм можна паказаць на лёсе канчаткаў у назоўным (вінавальным) склоне займеннікаў і іншых слоў, якія змяняліся (змяняюцца) па родах. Так, слова одйн-ь (одьна, одьно) мела тры родавыя формы ў назоўным (вінавальным) склонах множнага ліку: одьнй (м. р.), одьны (ж. р.), одьна (н. р.). 3 трох форм запанавала фанетычна змененая другая — одьны (^адны).
Дзеянне аналогіі і спрошчання можна ўбачыць на скланенні займеннікаў той (тая, тое), увесь (уся, усё) і мой, твой, свой, наш, ваш (мая, маё і г. д.) у множным ліку.
Займеннікі
мой, твой
, наш,
ваш мелі ў множным
ліку
формы:
Р.
МОНХЬ
твонхь
свонхь
нашнхь
д.
монмь
ТВОНМТ)
СВОЙМЬ
нашнмь
т.
МОНМЙ
твонмн
СВОЙММ
нашнмн
м.
монхь
твонхь
свонхь
нашнхь
Займеннікі той, увёсь-.
Р. тЬхЬ ВЬСІХЬ
Д. т-Ьмь вьс'Ьм-ь
Т. тімв вьсЬмн
М. тЬх'Ь ВЬСЬхЬ
1 Пра змены ў канчатку -ojy гл. § 91
Замацаваліся новыя формы займеннікаў той: Р. тых, усіх— як і нашых, маіх; Д. тым, усім — як і нашым, маім; Т. тымі, усімі — як і нашымі, маімі; М. тых, усіх — як і наійых, маіх.
Яшчэ адзін прыклад. Слова чатыры мела дзве родавыя формы: четыре — назоўнага склону мужчынскага роду, четырй—назоўнага склону жаночага і ніякага; з дзвюх захавалася і запанавала фанетычна змененая другая — чатыры.
§ 107. Змены ў марфалагічнай будове слоў
Мова — жывая грамадская з’ява; яна несупынна развіваецца, перажывае змены і ў марфалагічнай (граматычнай) будове слоў.
Шляхам параўнальна-гістарычнага і супастаўляльнага вывучэння індаеўрапейскіх, у тым ліку славянскіх, моў гісторыкі вызначылі, што ў праславянскай мове назоўнікі мелі прыкметна іншыя асновы, чым у сучаснай беларускай і іншых славянскіх мовах. Так, напрыклад, у сучасным слове жыта аснова і корань супадаюць, слова бязафікснае, мае канчатак -а. Жыта — з былога *гі-т-о-н. (*giton) 2, дзе -т-(-і-) і -о суфіксы, а -н(-п) — канчатак. Слова вецер — з былога *вётрос (*vetros), у структуры якога суфіксы -тр-, -оі канчатак -c(-s). У сувязі з дзейнасцю закону адкрытага склада канчаткі -н і -с (*гі-т-о-н, *вё-тр-о-с) страціліся; у слове *вё-тр-о-с канцавы -о супаў з -v, апошні стаў канчаткам, а потым страціўся; пасля т узнік устаўны галосны э(е); у слове *гі-т-о-н былы ненаціскны о стаў канчаткам (о^а).
Слова сокал сёння непадзельнае на марфемы. Яно з былога *сок-ол-о-с, дзе -олі -о суфіксы, а -с — канчатак. 3 часам адбыліся змены: *соколос -> соколгь -^сокол 3. Сучаснае госць — з былога *гост-і-с, хітры — з *хыт-р-о-с, сон—з *сьп-н-о-с 4.
3 далёкіх праславянскіх часоў ідуць чаргаванні галосных о : е, о : ь, о : і; параўн.: воз— везці, ложак—■ легчы, збор — сабраць (сьбьратй), заморак — заміраць.
У корані ход(як і бор — бьр) о чаргаваўся з ь, г. зн. былі два варыянты кораня — ході *хьд-. Заднеязычны х перад наступным ь змякчыўся і супаў з мяккім шыпячым ш. Ад шьд утварылася форма дзеепрыметніка пры дапамозе суфікса -л-: шьдл-ь, шьдла, шьдло, дзе спалучэнне дл спрасцілася (дл-+л), праясніўся ці страціўся рэдукаваны ь, узнік прыстаўны і:
2 Спалучэнне гі->жй (~>жы).
3 Словы сокал (сакол) і сачыць (’шукаць’, ’вышукваць’)—аднаго кораня.
4 Параўн.: сон — спаць.
*шьдлй -> ішлі. Сучасныя словы ход, усход, захад — аднаго кораня з ішлі, ішоў\ яго варыянты: ход-(хад-), -ш-, -шоі інш.
Як бачым, у выніку гістарычных змен далёка не адзінкавыя словы страцілі былую падзельнасць на марфемы, сталі непазнавальна змененымі.
3 ліку старажытных марфем некаторыя даўно сталі непрадуктыўнымі. Прыкладам могуць быць суфіксы -б(з -ьб-) (касьба, барацьба, ганьба, просьба) 5, -р(востры6, добры, хітры, мокры, стары); прэфіксы сьн(снедаць — з сьнрдатй), вя>н(унутры — з в^нутрй; уні н з в-ьну варыянтах слова унўтраны, нутраны).
Фанетычныя змены на стыку суфіксаў таксама прывялі іх да непазнавальнасці. Так, у прыметніках тыпу рыбацкі яшчэ ў пачатку пісьмовай пары выразна вылучаліся два суфіксы — -ач(з -ак-) і -ьск-: рыб-ач-ьск-'bjb; страта рэдукаванага ь пасля ч, асіміляцыя і зліццё гукаў у спалучэнні чс (ч— гук першага суфікса, с— другога) прывялі да ўтварэння афрыкаты ц на стыку двух суфіксаў: -ач-ьскзмяніліся на -ацк,-.
Прэфіксы як марфемы — здабытак агульнаславянскай (праславянскай) мовы: у праіндаеўрапейскай мове такой асобнай марфемы яшчэ не было. Славянскія прэфіксы з пункту гледжання іх паходжання з’яўляюцца былымі словамі.
Пры разглядзе прэфіксаў назоўнікаў вылучаюць дзве групы. Адны прэфіксы з’яўляюцца іменнымі (з дапамогаю іх утварыліся імёны ад іменных слоў), другія — дзеяслоўнымі (з дапамогаю іх утварыліся імёны ад дзеяслоўных імён). Першыя з іх нешматлікія, і ўсе яны з далёкай, праславянскай старажытнасці:
па-7: пасынак, падчарыца8 (у гаворках і падчарка — паччарка); парабак, памяць, пасека;
пра-э: праўнук (прапраўнук), прадзед (прапрадзед), прабабка (прапрабабка);
су-: сусед, сумежжа, сувязь, сумарок (у фразеалагізме сумарок найшоў), сўкрывіца, супесак (супесь), суглінак, супольны.
Некаторыя сучасныя формы слоў з’яўляюцца (паводле паходжання) складанымі. Так, напрыклад, поўная форма прыметніка тыпу смачная ўтварылася шляхам злучэння двух слоў — кароткага прыметніка смачьна і ўказальнага займенніка я(]-а),
5 Параўнальна часцей сустракаюцца словы з суфіксам -бу гаворках прынарацкага краю: лаўба (ад лавіць), курба (ад курыць), арба і гбрба (ад араць) і інш.
6 Параўн.: востры — восці, асцюкі, асцюлькі.
7 Гэты прэфікс не трэба блытаць з no(~>па-) у словах тыпу паехаць, пасеяць, пабудаваць.
8 na-dw-ep-uy-a ад таго кораня, што і ды й, дач-к-а.
9 Прэфіксы пра-(прадзед, праўнук) і пра-(прачнуцца, працягнуць) аманімічныя, другі пра з про-.
маладое — былога кароткага прыметніка молодо і займенніка е(]'-э). Гэта азначае, што ў словах тыпу смачная, залатая, маладая займеннік я(]-а) стаў часткаю марфемы — канчатка.
§ 108. Пра сістэму часцін мовы
У агульнаўсходнеславянскай мове ў аснове была тая самая сістэма часцін мовы, што і ў сучаснай беларускай мове: назоўнік, займеннік, прыметнік, дзеяслоў, прыслоўе, прыназоўнікі, часціцы, злучнікі. У агульнаславянскай мове не было таго адрознення і супрацьпастаўлення, якое ўласціва назоўнікам і прыметнікам у сучаснай беларускай мове. Яны сёння адрозніваюцца і значэннем і скланеннем. У старажытнасці прыметнікі тыпу вель, малі) скланяліся так, як і назоўнікі тыпу конь, стол'ь; прыметнікі тыпу сйня, добра — як назоўнікі тыпу зямля, гара-, кароткія прыметнікі адрозніваліся ад назоўнікаў галоўным чынам сваёю сінтаксічнаю роляй; старажытныя кароткія прыметнікі і кваліфікуюцца як назоўнікі ў ролі дапасаваных азначэнняў. Утварэнне так званых поўных (іх называюць яшчэ складанымі, займеннікавымі, членнымі) прыметнікаў намецілася ў агульнаславянскай мове. Што да лічэбнікаў, то яны ні ў агульнаславянскай, ні ў агульнаўсходнеславянскай мовах асобнай часціны мовы не ўтваралі. Так, напрыклад, словы адзін (адна, адно), чатыры аб’ядноўваліся яшчэ і ў X—XII ст. з займеннікамі, пяць, дзесяць — з назоўнікамі. Як часціна мовы лічэбнік склаўся ў пісьмовую эпоху, у асноўным у XIII—XIV ст. Складаная гісторыя займеннікаў, гэтай вельмі даўняй часціны мовы. Формы займеннікаў зрабілі прыкметны ўплыў на іншыя словы, перш за ўсё на прыметнікі, што ўспрынялі займеннікавае скланенне (параўн.: летняга — яго) летняму — яму, на летнім — ім), на іншыя формы слоў прыметнікавага характару (першы, другі,, сёмы, збялелы). Змены ў займенніку, хоць ён ахопліваў і ахоплівае абмежаваную, лічаную колькасць слоў, прыкметныя ў гісторыі беларускай мовы.
Дзеяслоў вылучаўся сярод іншых часцін мовы складанасцю граматычных катэгорый і адпаведна сістэмаю словазмянення — спражэння. У старажытнай агульнаўсходнеславянскай мовеаснове вылучаюцца чатыры наступныя тыповыя разнавіднасці: спрагальныя формы — формы ўсіх ладоў і часоў, інфінітыў, або неазначальная форма, супін, дзеепрыметнік.
У сучаснай беларускай мове таксама чатыры тыповыя разнавіднасці: спрагальныя формы, інфінітыў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе. Як бачым, няма ў сучаснай дзеяслоўнай сістэме супіна, ёсць адносна новая дзеяслоўная форма — дзеепрыслоўе.
У старажытнай агульнаўсходнеславянскай мове дзеяслоў меў наступныя часы: цяперашні, чатыры прошлыя — аорыст, імперфект, перфект, плюсквамперфект, тры будучыя — будучы просты, будучы складаны першы і будучы складаны другі. Складаная сістэма часоў выразна змянілася.
У гістарычную, пісьмовую эпоху ўтварыліся зваротныя дзеясловы — фактычна складаныя словы, у якіх аб’ядналіся дзеяслоў і энклітыка займенніка сябе — ся.
У сучаснай мове багатая ў колькасных адносінах часціна мовы прыслоўе; у далёкай старажытнасці яна ахоплівала адносна невялікую колькасць слоў.
НАЗОЎНІК
§ 109. Агульныя заўвагі
Н а з о ў н і к вылучаўся і вылучаецца сярод іншых часцін наяўнасцю катэгорый роду, ліку, склону, сістэмай скланення. У агульнаўсходнеславянскай мове была складаная сістэма словаўтварэння назоўнікаў з уласцівымі ёй такімі спосабамі ўтварэння назоўнікаў, як суфіксацыя (ул-йц-я), прэфіксацыя (прад'Ьд'ь), спалучэнне суфіксацыі і прэфіксацыі (па-сын-,ьк-,ь), складанне асноў (з'ьло-дЬй), субстантывацыя (Старыя чтн яко отца, а молодыя яко братью.— Павучанне Уладзіміра Манамаха) і інш.
§ 110. Род назоўнікаў
Катэгорыя роду назоўнікаў у беларускай мове з’яўляецца спадчыннай катэгорыяй агульнаславянскай мовы-асновы. За час развіцця беларускай мовы, калі яе параўноўваць з агульнаўсходнеславянскай, вялікіх змен у катэгорыі роду (у прыналежнасці слоў да' таго ці іншага роду) не адбылося, хоць і выяўляюцца не адзінкавыя групы слоў са змененым родам. Так, напрыклад, старажытнае слова полынь жаночага роду ў беларускай мове даўно ўжываецца як назоўнік мужчынскага роду (у народнай песні: Ой, палын, мой палыночак); у слове зацвярдзеў канцавы зычны (н), змяніўся род (жаночымужчынскі), змяніўся тып скланення (3-е—>-2-е). Гэта самае адбылося з назоўнікамі пыл, насып, накіп, стэп і інш. У беларускай мове даўно замацаваліся як словы мужчынскага роду цень, боль, жаль, шаль, мазоль, надпіс, перапіс, летапіс, пачак, лесастэп., сабака, капыт (капыцік, капыток, капыточак) і інш.; да назоўнікаў жаночага роду належыць, напрыклад, назоўнік гусь (параўн.: слова гусак — мужчынскага роду).
У беларускіх народных гаворках сустракаем далёка не адзінкавыя выпадкі прыналежнасці адных і тых назоўнікаў да розных родаў. Некалькі прыкладаў: (лясная) жаваранка і (лясны) жаваранак, (густы) бэз і (густая) бэза, (добры) корм і (добрая) корма, (цёплая) бярлога і (цёплы) бярлог, (вялікая) тыгра і (вялікі) тыгр, (новая) капота і (новы) капот, (багатая) пасага і (багаты) пасаг, (новая) гонта і (новы) гонт, (салодкая) сахарына і (салодкі) сахарын, мухамора і мухамор, памідора і памідор і некаторыя іншыя. 3 іншамоўных слоў, якія
ўліліся ў беларускую мову параўнальна нядаўна, звяртаюць на сябе ўвагу тыя, аснова якіх канчаецца на групу зычных з плаўным р або няплаўным санорным н: метр, кіламетр, літр, танк, бланк. Гэтыя і падобныя словы часта сустракаюцца ў гаворках як словы жаночага роду; гэтаму спрыяе тая акалічнасць, што беларускай мове — і ў даўнія часы, і ў наш час — не характэрна, каб слова канчалася на групу зычных тыпу -тр, -вр, -гр, адсюль — (цэлая) літра і (цэлы) літар, (страшная) тыгра, (чыстая) бланка і (чысты) бланак (гл. § 60).
§ 111. Лік назоўнікаў
Катэгорыя ліку назоўнікаў перажыла прыкметныя змены. У агульнаўсходнеславянскай мове былі не два, а тры граматычныя лікі: апрача адзіночнага (абазначэнне адзінкавасці) і множнага (абазначэнне множнасці) ужываўся п а р н ы лік, які меў свае склонавыя формы. Параўн.: стол'ь, рог'ь, стЬна, CTptxa, ок'ьно, око — назоўны склон адзіночнага ліку;
столй, розй, стЬны, стріхы, on^Ha, очеса — назоўны склон множнага ліку;
(д-ьва) столй' рога, (d^et) стЬні, crptcb, ок'ьн'Ь, очй— назоўны склон парнага ліку.
Парны лік ужываўся тады, калі гаварылася пра два прадметы (пры спалучэнні слоў з лічэбнікамі дява, duet, оба, обР або без іх) ці называліся парныя прадметы тыпу вока, вуха, рука, нага, плячо, бераг 10.
Старажытныя беларускія тэксты адлюстроўваюць формы парнага ліку: взял-ь мЬчь вг обе руцэ (Бава), о(т) двою брату; (перад) очйма твойма; понесь... сам/ь свойма рукама; очіма мойма (Ч. 1489), родйтелема свойма (ЖЕфр.).
Пачынаючы з XIII ст. парны лік паступова выцясняўся множным лікам (значэнне парнасці — значэннем множнасці). Форма множнага ліку стала ўжывацца ў спалучэнні з два, абодва: два гады, два разы, абодва рублі, абодва будынкі. Працэс страты (выцяснення) катэгорыі парнага ліку, яго форм быў працяглы. I ў сучасных гаворках на поўдні Беларусі сустракаем: дзве назе, дзве сцяне, дзве вядрэ. Ужыванне форм назе (дзве назе), акне (дзве акне) не сведчыць, аднак, пра захаванне гаворкамі парнага ліку як граматычнай катэгорыі; гэта відаць з таго, што форма баразне, акне сустракаецца ў спалучэнні не толькі з лічэбнікам дзве, а і з тры, пяць, дзесяць (Выкапала дзесяць баразне.— Глускі р-н, в. Халопічы); форма парнага ліку, можна сказаць, перажыла катэгорыю парнасці.
Калі ў адзіночным ліку назоўнікі мелі сем склонавых форм: назоўнага, роднага, давальнага, вінавальнага, творнага, меснага
10 Катэгорыю парнасці (парнага ліку) мелі не толькі назоўнікі, а і ўсе зменныя часціны мовы.
і клічнага склонаў, то ў парным ліку толькі тры формы: назоў-
нага-вінавальнага-клічнага, нага склонаў.
Н.-В.-К. стога
Р.-М. стогу
Д.-Т. стогома
і давальнага-твор-
ноз’Ь ногу ногама
роднага-меснага
СЫНЫ ОКЬН'Ь сынову окьну сыньма окьнома
У старажытных беларускіх тэкстах сустракаем: (дзве) бочце (бочьці), (дзве) нозе (нозі), (дзве) лете (Atrt), (дзве) годйне (eoduHt)— форму назоўнага-вінавальнага-клічнага склону парнага ліку і (дзве) бочкй, рукй, ногй, трубы — форму назоўнага склону множнага ліку; ушью (сваіх), очыо (маіх) —форму роднага-меснага склону парнага ліку і уійей, очей — форму роднага склону множнага ліку; крйнйцама, слугама, рукама — форму давальнага-творнага склону парнага ліку і крйнііцамй, ногамй, рукамй — форму творнага склону множнага ліку.
Некалькі прыкладаў з формаю множнага ліку на месцы парнага са старажытных беларускіх тэкстаў: обадва берагй (Ст. літ. 1529), З'ьехалйсе обадва гуфы (Ал.), мел двух сынов (Рач.), раны две (Акт. Мінск.), dea наймйты пашковы (Кн. суд.), бочкй... det, кадушкй det, коп det (Mar. акты 1578), прыехалй dea рыуэры у зброй (Трыстан).
Да нас дайшлі рэшткі форм былога парнага ліку, якія замацаваліся і ў літаратурнай мове. Так, напрыклад, сучасная форма назоўнага (вінавальнага) склону множнага ліку вушы, вочы — гэта былая форма назоўнага-вінавальнага-клічнага склону парнага ліку (оч-u, уш-u), яна выцесніла былую форму назоўнага (вінавальнага) склону множнага ліку (очеса, ушеса).
У складаным лічэбніку dseecye другая частка -сце — фанетычна змененая форма назоўнага-вінавальнага склону парнага ЛІКу CbTt (d'bet CbTt — ЯК І d'bet OKbHt).
Форма назоўнага-вінавальнага склону множнага ліку (ндгы — ногі, рўкы— рукі) у спалучэнні з dea (dsee) захавала ад выцесненай формы назоўнага-вінавальнага-клічнага склону парнага ліку націск на канчатку: dsee нагі, dsee рук'і (параўн.: ндгі, рўкі), dea вядры, dea акны (параўн.: eedpw, вбкны).
У творным склоне сустракаюцца формы вачыма, плячыма, d36ApbiMa, грашыма побач з вачамі, плячамі, dsenpaMi і г. д. Словы увушшу, уваччу (пры паралельных у вушах, у вачах) — былая форма роднага-меснага склону парнага ліку (очью, ушью) з прыназоўнікам у, які стаў прыстаўкаю.
§ 112. Склон назоўнікаў
3 сямі с к л о н а ў назоўнікаў асобнай заўвагі патрабуе сёмы — клічны11. У старажытнай агульнаўсходнеславянской мове форму клічнага склону мелі ў адзіночным ліку толькі назоўнікі
11 У лінгвістычнай літаратуры па-рознаму разглядаецца так званая клічная форма: адны лічаць яе сёмым склонам, другія — не. Практычна мэтазгодна разглядаць клічную форму як адзін з сямі склонаў.
мужчынскага і жаночага роду і толькі першых чатырох тыпаў скланення (назоўнікі з асновамі на галосны). Клічны склон — гэта форма, якою выражаўся (і выражаецца) зварот да асобы ці (у творах паэтычнага стылю) неадушаўлёнага прадмета. Напрыклад: Донець рече: княже Нгорю! 0 Днепре Славутйцю! 0 вРтре! (Слово)
Клічны склон з агульнаўсходнеславянскай мовы перайшоў у старажытную беларускую: Дочко моя мйлая, што мыслйшь? (Трыстан) Потехо душе моее! (Стр. Хр.) Бово ему отказал'ь: «Пулкане, нехай будеть на твою волю [так, як твая воля, як ты хочаш]. (Бава) ...Сына... клйка(л): «Беда мне, сыну мой». (Ж. Алякс.) Кестутей рече брату: тоб'Ь годйтся, брате, князем-ь... на Внлна бытй. (Рачынскі с.)
Ужыванне клічнага склону ў беларускай мове з часам звузілася: у гаворках з поўным аканнем, у літаратурнай мове форма клічнага склону назоўнікаў першага скланення фанетычна супала з формаю назоўнага склону (мама!, Ганна!); у гаворках з няпоўным аканнем і оканнем (паўднёвы захад, поўдзень Беларусі) клічны склон — жывая з’ява і сёння: мамо!, Ганно!, бабко!.
Форму і значэнне клічнага склону маюць і ў гаворках і ў сучаснай літаратурнай мове назоўнікі мужчынскага роду другога скланення: Гуслям, княжа, не пішуць законаў. (Я. Купала) Выйдзеш ты на нівы, беларусе, напрадвесні, браце мой цярплівы. (Я. Купала) 3 вялікім святам, мой народзе! 3 вялікім святам, краю мой! (М. Танк) Ой, рыбача, рыбалове, рыбка тут — зубастая. (В. Таўлай) Ой, коню, мой коню! (Нар. творч.) Толькі натрох няпоўных старонках Коласавай «Новай зямлі» (раздзел «Смерць ляснічага») чытаем: Міхал! Міхале! Уставай, Міхале, адзявайся! Ах, мой ты божа, добры, мілы! Ох, браце: смерць не разбірае. Так, гэта так, пане Ксавэры. Ну, пане, то пойдзем, браце, будзе цяпер змена.
Заўвага, якая сустракаецца і ў вучэбных дапаможніках, адносна таго, што ўжыванне клічнага склону ў сучаснай літаратурнай мове абмежавана гутарковаю мовай і мовай мастацкай літаратуры, не мае падставы: клічны склон заўсёды быў прыналежнасцю гутарковай і паэтычнай мовы.
§ 113. Старажытныя асновы назоўнікаў
Сістэма скланення назоўнікаў у агульнаўсходнеславянскай мове была іншая, чым у сучаснай беларускай, а таксама ў сучаснай рускай і ўкраінскай мовах.
Складаная сістэма скланення назоўнікаў індаеўрапейскай мовы-асновы перайшла ў агульнаславянскую мову, адтуль —у агульнаўсходнеславянскую. Чым характарызавалася сістэма скланення назоўнікаў у агульнаславянскай (->-у агульнаўсходнеславянскай) мове?
У сістэме скланення назоўнікаў было шэсць тыпаў с к л а-
нення (кожны тып, зразумела, меў свае асаблівасці). Падзел на тыпы залежаў ад характару а с н о ў назоўнікаў.
Асновы назоўнікаў у далёкай старажытнасці (індаеўрапейская мова-> агульнаславянская) істотна адрозніваюцца ад агульнаўсходнеславянскіх і ад сучасных беларускіх. Так, напрыклад, у словах тыпу трава, ежа, страха аснова канчалася на галосны а (у сучаснай мове a — канчатак), у словах тыпу стол, воўк, стог аснова канчалася на галосны о, у словах тыпу дань, мыш — на галосны і.
На аснове параўнальна-гістарычнага вывучэння моў гісторыкі аднавілі, рэканструявалі былое індаеўрапейскае скланенне назоўнікаў. Так, напрыклад, слова gena (ge-^же) мела такія склонавыя формы: Н. *gena, Д. *genai, В. *genam, М. *genai.
Як бачым, у прыведзеным скланенні аснова назоўніка канчалася на галосны а. Фанетычныя змены на канцы слова прывялі яшчэ ў агульнаславянскай мове да перараскладання ў асновах. Так, у форме давальнага і меснага склонаў на месцы аі (а — галосны асновы, і — канчатак) узнік дыфтонг аі, які змяніўся на '6: *genai -> женр-, у форме вінавальнага склону канцавое спалучэнне «галосны + насавы зычны» ў сувязі з дзейнасцю закону адкрытага склада змянілася на насавы галосны он, які з часам супаў з у: *genam-+жeнoн-+жeнy. Узніклі формы: Н. жена, Д. і М. женЬ, В. жену. Былая аснова на галосны стала асноваю на зычны: *gena -> жен-а.
Назоўнікі тыпу стол (*stolos) мелі аснову на галосны о, сын (*sunus) — на й (у кароткае), госць (*gostis)—на і (і кароткае). Паўторым: прыгаданыя асновы назоўнікаў індаеўрапейскія, яны перажылі змены яшчэ на агульнаславянскай глебе. Былыя ж тыпы скланення назоўнікаў захоўваліся не толькі ў агульнаславянскай, а і ў агульнаўсходнеславянскай мове.
Апрача паказаных чатырох тыпаў асноў на галосныя, быў яшчэ тып асновы на зычны. Са зменамі саміх асноўу першых чагырох тыпах усе назоўнікі сталі назоўнікамі з асновамі на зычны.
Былым шасці тыпам асноў назоўнікаў адпавядалі ў агульнаўсходнеславянскай мове шэсць (—>пяць; гл. § 114) тыпаў скланення. Калі ў сучаснай беларускай мове (народна-дыялектнай і літаратурнай) скланенне назоўнікаў тыпу хата, стайня можна назваць жаночым, скланенне назоўнікаў тыпу човен, надворак — мужчынскім, то гэтак нельга кваліфікаваць тыпы скланення ў агульнаславянскайагульнаўсходнеславянскай мове. Так, напрыклад, да былога чацвёртага скланення (яго называюць скланеннем назоўнікаў на і кароткае — і) належалі словы тыпу соль, косць і тыпу голуб, цесць, мядзведзь-, да былога пятага — назоўнікі ўсіх трох родаў (камень, рэмень, морква, кроў, слова, вока). Тыпы скланення назоўнікаў не залежалі ад роду назоўнікаў.
§ 114. Старажытныя тыпы скланення назоўнікаў
1 . Скланенне назоўнікаў з былою асноваю на -a(-ja) у агульнаўсходнеславянскай мове ахоплівала назоўнікі жаночага роду тыпу рыба, трава; нога, рука, стріха; земля, струя, сажа, пустынй, рабынй, господынй, богынй, к'ьнягынй і назоўнікі мужчынскага роду, якія абазначалі асобу чалавека, тыпу воевода, староста, судья. Назоўнікі гэтага скланення мелі тры разнавіднасці: цвёрдую (трава, рыба), мяккую (сажа, земля, судья, вельможа) і на заднеязычны (рука, нога, crptxa).
У родным склоне адзіночнага ліку назоўнікі мелі канчаткі -ы (на цвёрды і заднеязычны): травы, рыбы, ногы, стрРхы; -Р (на мяккі зычны, у тым ліку на шыпячы); земл'Ь, богынР, сажр, межр |2.
Аснова назоўнікаў першага скланення, як было паказана ўжо, канчалася на а ці ja. Мяккі зычны j, аднак, захаваўся далёка не ва ўсіх выпадках. Яшчэ ў агульнаславянскай мове зычныя г, к, х у спалучэнні з наступным / змяніліся на ж, ч, ш (лужа, сЬча, душа), dj-^ж (межа, сажа), mj-^ч (св’Ьча), 6jбл, Mj -► мл, nj -> пл (*Kynja^~ купля, *зем]а-+ земля і г. д.). У словах тыпу судья, зелье зычны / захоўваўся і ў агульнаўсходнеславянскай мове (у XII—XIII ст. гэты мяккі зычны асіміляваўся папярэднім зычным, развіўся беларускі падоўжаны: суддзя, зелле), у словах тыпу сям’я j — канцавы зычны асновы і сёння.
2 . Скланенне назоўнікаў з асновай на о (jo)™ ахоплівала шматлікія словы мужчынскага роду тыпу eas'd, раб'ь, конь і ніякага роду тыпу ок^но, поле, жйтье. Гэта скланенне таксама мела тры разнавіднасці: цвёрдую (дубт>, стол-ь, село), на заднеязычны (стог7>, сук^, crpaxb) і мяккую (край, поле).
У родным склоне адзіночнага ліку назоўнікі другога скланення мелі канчатак -а(-я): плода, л~Ьса, страха, луга, ножа, окьна, коня, поля.
У словах тыпу ножь яшчэ ў агульнаславянскай мове спалучэнне з/ (параўн.: нож — заноза) змянілася на ж; ej— на вл (журавль ™) і інш.
3 . Скланенне назоўнікаў з асноваю на й (у кароткае) ахоп-
12 Пры характарыстыцы скланенняў абавязкова падаецца форма роднага склону адзіночнага ліку, каб адразу ж паказаць і падкрэсліць адрозненне старажытных тыпаў скланення; яно, адрозненне, выяўляецца і ў першым ускосным склоне— родным.
13 Канцавы с (былы канчатак) страціўся, галосны о пасля цвёрдага зычнага супаў з t (*плодос->плод'ь, *орбос->*орб'ь^-робь), пасля мяккага, у тым ліку перад й (j), супаў з ь ( *кон]ос->-конь).
14 Пра фанетычную змену ў словах тыпу журавль, рубль, корабль гл. § 60.
лівала групу слоў мужчынскага роду тыпу сынт>, вол-ь, husk 15. У родным склоне адзіночнага ліку гэтыя назоўнікі мелі канчатак -у: сыну, волу, нйзу. _
4. Скланенне назоўнікаў з асноваю на і (і кароткае) ахоплівала назоўнікі жаночага роду тыпу дань, соль, ночь і мужчынскага роду тыпу огнь, голубь, зять, тьсть, звірь. У родным склоне адзіночнага ліку назоўнікі мелі канчатак -й: данй, солй, ночй, огнй, голубй, зятй, тьстй, 3etpu.
5. Скланенне назоўнікаў з асноваю на зычны мела разнавіднасці:
назоўнікі мужчынскага роду на н (п): камы (^камень), коры (-*■ корань), ячьмы (-^ячмень); у назоўным склоне адзіночнага ліку зычнага асновы н (п) не было, родны склон адзіночнага ліку меў канчатак -е: корене, ячьмене, ремене, камене;
назоўнікі жаночага роду на ep(er): дачка), матй;
родны склон адзіночнага ліку: дтьчере, матере;
назоўнікі ніякага роду на мен (men): сЬмя, ймя, стрЯмя; родны склон адзіночнага ліку: сЬмене, ймене, стрЯмене;
назоўнікі ніякага роду на ec(es): слово, око, коло; родны склон адзіночнага ліку: свовесе, очесе, колесе.
назоўнікі ніякага роду на ят(*епі) тыпу ягня, теля, порося; родны склон адзіночнага ліку: ягняте, теляте, поросяте.
Заўвага. У агульнаславянской мове спалучэнне ен у пазіцыі перад наступным зычным ( * ent) змянілася на е(эн),апошні ў сувязі з дэназаліза' цыяй супаў з а(я): пяць, узяць або э(е): агледзець, запрэгчы; індаеўрапей' скаму *епі адпавядае, такім чынам, усходнеславянскае ят.
6. Асобнай увагі патрабуе скланенне назоўнікаў з асновай на ч>в, якое ахоплівала словы жаночага роду тыпу цьркы, свекры, мнркы, любы\ у родным склоне адзіночнага ліку яны мелі канчатак -е: свекр'ьве, люб-ьве, мгрк'ьве. Назоўнікі гэтай групы належалі да індаеўрапейскага скланення на голосны й (у доўгае), што змяніўся ў славян на ы. Яшчэ у агульнаславянскую эпоху скланенне гэтых назоўнікаў у значнай меры наблізілася да скланення назоўнікаў з асноваю на зычны; ва ўсіх склонах, апрача назоўнага, гэтыя назоўнікі былі з асноваю на гв — на зычны.
У навуковай літаратуры па гістарычнай марфалогіі славянскіх моў налічваюць то пяць, то шэсць старажытных тыпаў скланення назоўнікаў: да шостага адносяць словы тыпу любы, м/ьркы, свекры; часцей, аднак, скланенне гэтых назоўнікаў (з асноваю на у доўгае-^в) разглядаюць не як асобны тып, а як разнавіднасць скланення назоўнікаў з асноваю на зычны; гл., напрыклад, працы А. Мейе «Обіцеславянскнй язык» (М., 1951, с. 338—341); В. I. Баркоўскага, П. С. Кузняцовай «йсторнческая грамматнка русского языка» (М., 1961, с. 181).
15 Галосны й (у кароткае) пасля страты канцавога с супаў з ® ( *сунус-> сынг).
§ 115. Узоры агульнаўсходнеславянскага скланення назоўнікаў
Назоўнікі з асноваю на a (ja)
Адзіночны лік.
н.
сестра
ріка
земля
душа
воевода
р.
сестры
рЬкы
земл'Ь
душі
воеводы
д.
сестріі
piai
землй
душн
воевод^
в.
сестру
р-Ьку
землю
душу
воеводу
т.
сестрою
р-Ькою
землею
душею
воеводою
м.
сестр'Ь
р-Ьці
землй
душн
воевод'Ь
к.
сестро
ріко
земле
душе
воеводо
Множны лік
н.
сестры
рікы
земл'Ь
дунгЬ
воеводы
р.
сестрь
рІКЬ
земль
душь
воеводь
д.
сестрамь
р'Ькам'ь
землямь
душамь
воеводамь
в.
сестры
р'Ькы
земл'Ь
дунгЬ
воеводы
т.
сестрамй
р'Ькамн
землямй
душамй
воеводамя
м.
сестрахь
рікахь
земляхь
душах'ь
воеводахь
Парны лік
Н.-В.-К.
Р.-М.
Д.-Т.
сестрЬ сестру сестрама
рЬц-h Р'Ьку рЬкама
землн землю земляма
душн душу душама
воеводй воеводу воеводама
Назоўнікі з асноваю на o(Jo)
Адзіночны лік
н.
столь
городь
стогь
конь
л-Ьто
поле
р.
стола
города
стога
коня
літа
поля
д.
столу
городу
стогу
коню
літу
полю
в.
столь
городь
стогь
КОНЬ(-Я) ЛІІТО
поле
т.
стольмь
городьмь
стогьмь
коньмь
Л'БТЬМЬ
польмь
м.
столі
город'Ь
стоз'Ь
конн
л'Ьт'Ь
полн
к.
столе
городе
стоже
коню
л'Ьто
поле
Множны лік
н.
столн
городн
стозн
КОНЙ
літа
поля
р.
столь
городь
стогь
конь
літь
поль
д.
столомь
городомь
стогомь
конемь
Л'ІТОМЬ
полем'ь
в.
столы
городы
стогы
кон'Ь
л'Ьта
поля
т.
столы
городы
стогы
КОНЙ
л'Ьты
ПОЛЙ
м.
СТОЛ'ЬхЬ
ГОрОД'Ьх’Ь
СТОЗ'Ьх'Ь
КОНйХЬ
л’Ьт’Ьхь
ПОЛЙХЬ
Парны лік
н.-в.-к.
стола
города
стога
коня
лгЬт'Ь
полй
Р.-М.
столу
городу
стогу
коню
літу
полю
д.-т.
столома
городома
стогома
конема
Л'Ьтома
полема
Назоўнікі з асноваю на й (у кароткае)
Адзіночны лік Множны лік
н.
сынь
воль
домь
сынове
волове
домове
р.
сыну
волу
дому
сыновь
воловь
домовь
д.
сыновй
ВОЛОВй
домовй
сыньмь
вольмь
ДОМ'ЬМ'Ь
в.
сынь
воль
домь
сыны
волы
домы
т.
сыньмь
вольмь
домьмь
СЫНЬМЙ
ВОЛЬМЙ
ДОМЬМЙ
м.
сыну
волу
дому
СЫН'ЬХЬ
вольхь
домьхь
к.
сыну
волу
дому
Парны
лік
н.-в.-к.
сыны
волы
домы
Р.-М.
сынову
волову
домову
д.-т.
сыньма
вольма
домьма
Назоўнікі з асноваю на і (і кароткае)
Адзіночны лік
н.
кость
ночь
гость
огнь
р.
КОСТЙ
НОЧй
ГОСТЙ
ОГНЙ
д.
КОСТЙ
НОЧЙ
ГОСТЙ
ОГНЙ
в.
кость
ночь
гость
огнь
Т.
костйю(-ью)
ночйю(-ью)
гостьмь
огньмь
м.
КОСТЙ
НОЧЙ
ГОСТЙ
ОГНЙ
к.
КОСТЙ
НОЧЙ
ГОСТЙ
ОГНЙ
Множны лік
н.
КОСТЙ
НОЧЙ
гостч(-ье)
огнй(-ье)
р.
КОСТЙЙ (-Ьй)
НОЧНй(-Ьй)
ГОСТЙй(-Ьй)
ОГййй(-Ьй)
д.
костьмь
ночьмь
гостьмь
огньмь
в.
КОСТЙ
НОЧЙ
ГОСТЙ
ОГНЙ
т.
КОСТЬМЙ
НОЧЬМЙ
ГОСТЬМЙ
ОГНЬМЙ
м.
костьхь
ночьхь
гостьхь
огньхь
н.-в.-к.
Р.-М.
Д-Т.
костн костню(-ью) костьма
Парны лік
ночн ночню(-ью) ночьма
гостн гостню(-ью) гостьма
огнн огнню(-ью) огньма
Назоўнікі з асновап на зычны
Адзіночны лік
н.
дьнь
Д“ьчн
сЬмя
коло
слово
ягня
р.
дьне
дьчере
с-Ьмене
колесё
словесе
ягняте
д.
дьнн
дьчерн
сіменн
колесн
словесн
ягнятн
В.
дьнь
дьчерь
сЬмя
коло
слово
ягня
Т.
дьньма
дьчерью стменьмь
колесьмь
словесьмь
ягнятьмь
М.
дьне
дьчере
сьмене
колесе
словесе
ягняте
Множны лік
н.
дьне
дьчерн
сЬмене
колеса
словесе
ягнята
р.
ДЬН'Ь(-Нй)
д'ьчерь
сЬмень
колесь
словес'ь
ягнять
д.
дьньмь
дьчерьмь
С'Ьменьм'ь
колесьмь
словесьмь
ягнятьмь
в.
дьнн
дьчерн
с4>мена
колеса
словеса
ягнята
т.
дьньмн
дьчерьмн
сЬмены
колесы
словесы
ягняты
м.
дьньхь
д'ьчерьхь
с-Ьменьхь
колесьхь
словесьхь
ягнятьхь
Парны лік
н.-в.
дьнн
дьчерн
с'Ьменй
колесн
словесн
ягнятн
Р.-М.
дьну
дьчерью(-ню)
с-Ьмену
колесу
словесу
ягняту
д.-т.
дьньма
дьчерьма
с-Ьменьма
колесьма
словесьма
ягнятьма
Назоўнікі з асноваю на й-+ьв (у доўгае)
Множны лік.
Адзіночны лік
н.
свекры
мьркы
р.
свекрьве
MbpEbBe
д.
свекрьвн
мьрквн
В.
свекрьвь
мьркьвь
Т.
свекрьвню(-ью)
М'ЬрК'ЬВЙЮ(-ЬЮ)
м.
свекрьве
мьркьве
свекрьвй свекрьвь свекрьвамь свекрьвя свекрьвамй свекр-ьвахт>
мьркьвй М'ЬрК'ЬВЬ мьркьвамь мьркьвй м’ьркьвамй мьрк'ьвахь
Парны лік
Н.-В. свекр'ьвй мьркьвй
Р. -М. свекрьву мьркьву
Д.-Т. свекр’ьвама мьркьвама
§ 116. Заўвагі да ўзораў старажытнага скланення назоўнікаў
Назоўнікі з асноваю на a (ja) захавалі ў агульнаўсходнеславянскай мове канцавы галосны а (былы суфікс):
у форме назоўнага склону адзіночнага ліку, прычым у выніку перараскладання гэта а стала канчаткам (трава, земл'а);
у форме давальнага, творнага і меснага склонаў множнага ліку і давальнага-творнага склону парнага ліку, дзе таксама ў выніку перараскладання галосны а асновы стаў часткаю канчатка (стрііхамг, стріхамй, стр'Ьхах'ь, crpixaMa).
Назоўнікі цвёрдай і мяккай разнавіднасці ў некаторых склонах мелі неаднолькавыя канчаткі. Параўн. у адзіночным ліку: Р. сестры і земл'Ь, пуй^, Д. і М. сестрі і землй, пуіцй, Т. сестрою і землею, пуіцею, К. сестро і земле, пуіце; у множным ліку: Н. і В. сестры і землр, nyiyb, Р. сестрт> і земль, пуіць-, у парным ліку: Н.-В.-К. сестр'Ь і землй, пуцй.
Назоўнікі на заднеязычныя (г, к, х) у давальным, месным склонах адзіночнага, у назоўным-вінавальным парнага ліку мелі такія самыя канчаткі, як і на іншыя цвёрдыя, але заднеязычным адпавядалі свісцячыя: нога—нозіі, рука — руцр, стрЬха—■ стр'Ьсё; (d^ep) ноз~Ь, pyifl, crptcb.
Назоўнікі з асноваю на o(jo) захавалі канцавы галосны о (былы суфікс) толькі ў форме давалыіага склону множнага ліку і давальнага-творнага склону парнага ліку, прычым у выніку перараскладання гэта о стала часткаю канчатка: столом/ь, столома.
Назоўнікі цвёрдай і мяккай разнавіднасці ў некаторых ускосных склонах мелі нёаднолькавыя канчаткі. Адзіночны лік: М. столі і конй, лЫ’Ь і полй, К. столе і коню; множны лік: Д. столом'ь і KOHexn, л’Ьтоміь і полёмт>, В. столы і конр, М. столРхТ) і конйх'ь, л’ЬтРх'ь і полйх'Ь-, парны лік: Д.-Т. столома і конема, л'Ьтома і полема.
Назоўнікі на заднеязычныя (г, к, х) мелі такія самыя канчаткі, як і на іншыя цвёрдыя зычныя, але заднеязычным адпавядалі свісцячыя (у выніку другой палаталізацыі) у месным склоне адзіночнага ліку: стозр, в'ьлц'Ь-, у назоўным склоне множнага ліку: стозй, в'ьлцй; у месным склоне множнага ліку: сто3txT>, в'ЬЛЦ'Ьх'б, страсЬх7>. ,
Назоўнікі мужчынскага і ніякага роду мелі неаднолькавыя канчаткі ў назоўным склоне множнага ліку: дворй, столй, конн і л'Ьта, по/ія, у вінавальным склоне множнага ліку: дворы, столы і л'ёта, поля. _
Назоўнікі з асноваю на й захавалі ў агульнаўсходнеславянскай мове канцавы асновы ў месным склоне адзіночнага ліку, але у стаў (у выніку перараскладання). канчаткам: (пры) сыну.
Назоўнікі з асноваю на і захавалі ў агульнаўсходнеславянскай мове канцавы й асновы ў шматлікіх склонавых формах, але не як галосны асновы, а як канчатак. Напрыклад, у родным, давальным, месным склонах адзіночнага ліку: госта, голубй, зятй, ночй.
Што да пятага тыпу скланення, то былыя івдаеўрапейскія асновы ў агульнаўсходнеславянскай мове засталіся як вельмі відавочныя; япы відавочныя і ў сучасным скланенні: телята (цяляты) і г. д.
§ 117. Распазнаванне старажытных тыпаў скланення
Нават кароткае азнаямленне з узорамі старажытнага скланення назоўнікаў выяўляе прыкметныя змены на шляху да ўтварэння сучаснай беларускай сістэмы скланення назоўнікаў, сучасных склонавых канчаткаў. Натуральна паўстаюць цяжкасці, як распазнаць, да якога тыпу скланення належалі, напрыклад, словы мужчынскага роду з канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку -ь: зять, тьсть, медвЬдь, голубь, лoкsть, чьрвь, кsнязь, вожь, ножь, рубль, журавль, корабль, сторожь. Словы тыпу голубь, лoкsть, вожь, рубль, калі глядзець на іх форму ў назоўным склоне адзіночнага ліку, належалі або да асноў на jo, або да асноў на і. Азнаямленне з гістарычнай фанетыкай дае магчымасць вызначыць, што словы вожь і рубль мелі аснову на jo: вожь ад таго кораня, што водйтй, рубль — што і рубйтіт, чаргаванне д : ж (водйтй і вожь) падказвае, што ж — з былога *дй (*dj)-, чаргаванне б : бл' (рубйта і рубль) падказвае, што бл' — з былога *6H(*bj)-, значыць, словы вожь і рубль мелі аснову на jo, а не на -і; змена d-^ж, б-^-бл' наступала тады, калі пасля д і б быў зычны ii(j). Словы голубь, aoksts былі назоўнікамі з асноваю на і\ калі б яны мелі аснову на jo, то ўзніклі б «голубль» і «локьчь».
Словы pod's і cums, eoss і doMS, брап і boas, ctoas і HU3S, eopods і espxs, A~bcs і Med's паводле іх агульнаўсходнеславянскай формы ў назоўным склоне адзіночнага ліку належалі або да назоўнікаў з асноваю на о, або да назоўнікаў з асноваю на й; да ліку назоўнікаў з асноваю на н адносіліся лічаныя словы: cuhs, doMs, boas, Meds, hu3s, espxs, noAS, pass i, мяркуюць, лeds, coAods, naps, daps, 4uns.
Нешматлікія былі i назоўнікі з асноваю на зычны. Значная частка іх^іералічана ў § 114.
§ 118. Лёс старажытнай сістэмы скланення назоўнікаў
Даследаванне вучонымі старажытных усходнеславянскіх пісьмовых помнікаў выяўляе, што ўжо ў канцы дапісьмовай пары пачалося змешванне разгледжаных тыпаў скланення назоўнікаў. У першыя стагоддзі пісьмовай пары агульнаўсходнеславянскай мовы працягваецца працэс змешвання тыпаў скланення і разбурэння былой сістэмы скланення назоўнікаў.
Што прывяло да страты (разбурэння) былой сістэмы скланення назоўнікаў і ўтварэння новай 16?
Як адзначалася, у агульнаіндаеўрапейскай і агульнаславянскай мовах назоўнікі размяркоўваліся па тыпах скланення ў за-
16 Гл. падрабязней пра гэта ў кн.: Самійленко С. П. Нарнсн з історнчноі морфологіі украТнсько'і мовн. — Кнів, 1964, ч. 1; Нванов В. В. Нсторнческая грамматнка русского языка.— М., 1964.
лежнасці ад асновы — ад суфікса асновы, які меў сваё выражанае значэнне. Да пэўных тыпаў скланення належалі словы з пэўным семантычным значэннем. Так, напрыклад, групу назоўнікаў з асноваю на ят(*епі) складалі словы, якія абазначалі назвы маладых істот (ягня, порося, козьля, дітя і інш.), групу назоўнікаў з асноваю на гв (й) утваралі словы, што абазначалі сваяцтва па жаночай лініі (свек'ьры— свякроў, золы— залоўка, ятры — ятроўка), а таксама словы — назвы раслін (м'ьркы,— морква). Мяркуюць, напрыклад, што словы брат (параўн. ст.-сл. братрі), лац. frater, ням. der Bruder), маці і дачка (родны склон — матере, д'ьчере, ням. die Tochter) у далёкія агульнаіндаеўрапейскія часы мелі адзін суфікс -ter і ўтваралі адну групу слоў. Развілася акрэслена выражаная катэгорыя роду назоўнікаў; сказаць інакш, узнік падзел назоўнікаў паводле роду. 3 часам пад уплывам прыналежнасці слоў да аднаго роду ўзнікаюць і новыя асаблівасці скланення. Значэнне суфіксаў асновы становіцца цьмяным, Семантычныя падставы падзелу назоўнікаў на тыпы скланення паступова саступаюць месца прыналежнасці слоў да таго ці іншага роду.
Фанетычныя змены на канцы слова ў сувязі з дзейнасцю закону адкрытага склада (напрыклад, у словах *плодос, гостіс) прывялі да страты канчатка -c(-s), галосныя асновы о, і супалі адпаведна з г, ь. Адбылося перараскладанне асновы, у выніку чаго яна стала заканчвацца на зычны, а ь сталі канчаткамі (плод'ь, гость).
Так словы розных тыпаў скланення сынт> і другі), якія мелі розныя канчаткі (Р. сыну і друга, Д. сыновй і другу, М. сыну і друзр, К. сыну і друже), аб’ядналіся на аснове родавай прыналежнасці і аднолькавай марфалагічнай структуры, а з часам аказаліся ў адным тыпе скланення (у сучасным другім).
На змену складанай сістэме скланення назоўнікаў прыйшла спрошчаная (з трох тыпаў). Спрасцілася сістэма скланення назоўнікаў — зменшылася і агульная колькасць склонавых форм назоўнікаў; страцілася катэгорыя парнага ліку і адпаведна страціліся формы парнага ліку, яны выцесніліся формамі множнага ліку; прыкметна зменшылася колькасць склонавых форм у множным ліку, дзе тыпы скланення фактычна перасталі адрознівацца.
§ 119. Лёс скланення назоўнікаў на о (jo) і й
У тыпы скланення назоўнікаў на o(jo) і й ўваходзілі словы мужчынскага роду. У назоўным склоне словы абодвух тыпаў набылі аднолькавую марфалагічную структуру (*silnus -> сын/ь, *plodos -> плод'ь). Тып скланення на й ахопліваў лічаныя, нешматлікія словы, ён быў непрадуктыўны. Адбылося аб’яднанне гэтых двух тыпаў (другога і трэцяга) у адным тыпе, у выніку
ўтварылася скланенне, якое ў сучаснай мове называецца другім. Аб’яднанне адбывалася ў іх узаемадзеянні, якое ўбачым на прыкладах.
У родным склоне адзіночнага ліку назоўнікі скланення на o(jo) мелі канчатак -а(-я): не толькі стола, плода, города, воза, сьна, а і л'вса, шума, крйка, etza, льна, песка, M^xa, cH^za, cetra і г. д.; назоўнікі скланення на u ў родным склоне мелі канчатак -у: сыну, волу, дому, нйзу, вьрху, меду. У выніку ўзаемадзеяння двух тыпаў скланення першыя назоўнікі яшчэ ў агульнаўсходнеславянскай мове пачалі часам прымаць форму (канчатак) роднага склону адзіночнага ліку другіх і наадварот; г. зн. паяўляюцца формы льну (лёну), ce^Ty, песку (на месцы льна, св^та, песка), формы сына, дома17, вола (на месцы сыну, дому, волу). Прыклады з помнікаў: балсаму (бальзаму.— Ф. Я.) кропля на руце (Тры кар.), то(го) бою, не будовалй храму (Скарына, Юдзіф), збйрала (каласы.— Ф. Я-) в полй до вечера й змолотйла то, йже сьбрала, й. было с м/bpy ячменю (Скарына, Руф), податку, З'ьехатйся до двору, того повету, рыб'ь з ставу (Ст. літ. 1566), збройного люду (Км.-Чарнаб.), з ураду, посудку домового, попелу выробйт(ь) (Маг. акты 1578), лнсту... до нас пйсаного... нам не отдала (Кн. пас.), от страху, водле (паводле.— Ф. Я-) порадку, до лепшого способу жйтя (Атыла), от початку (Рачынскі с.), полотнакужелю,гороху белого (Акт. Мінск.) ,зв^ру розмайтого, люду велйкая лйчба, полону набралй (Хр. літ.).
3 утварэннем і развіццём мовы беларускай народнасці ўсё больш прыкметна, як паказваюць старажытныя помнікі, пашыраўся канчатак -у ў родным склоне адзіночнага ліку другога скланення назоўнікаў, прычым гэты канчатак пашыраўся і на назоўнікі мяккай разнавіднасці. Так, у сучаснай беларускай мове маем: лёну, моху, лесу, маку, снегу, пяску, тумануі газу, чаду, дроту, бэзу, лёду, шуму, гоману, жаху, друку, грому, сну, крыку, бегу, ветру, бою, усходу, голаду, часу, паху, марозу, спалоху, жалю, болю, страху, розуму, досціпу, клопату, сораму, (ад) пачатку, свету. Назоўнікі былога скланення тыпу сын, вол, дом прынялі канчатак былога другога скланення -а: сына, вала.
У давальным склоне адзіночнага ліку назоўнікі цвёрдай разнавіднасці скланення на o(jo) мелі канчатак -у (столу, двору, сьну), назоўнікі тыпу сынт,, домт> —ова: сыновй, воловй, домовй. У помніках сустракаюцца, з аднаго боку, формы друговй, Георгйева, боговй, а з другога — сыну, дому, волу і інш.18
Паступова назоўнікі былога скланення на й ўспрынялі кан-
17 Параўн: у прыслоўі дадому суфікс -у — былы канчатак роднага склону адзіночнага ліку.
18 Ты не велел-ь гостевй co госте.чь торговапй (Гр. 1300), самому королевй возложй печать на лйцй (Супр.), тому пойятелеза (Хр. літ.); подяковал королю (Трыстан), отпйсаное сыну... Ромачу (Магіл. акты 1578), мы пыталй, чй о(б)явйла ecu то вряднйк(у) (Кн. суд.), як то.чу волу (Хр. літ.).
чатак -у, захаваўся і замацаваўся ён і ў назоўніках былога скланення на o(jo): брату, цару, чалавеку і г, д.
Паказанае ўзаемадзеянне праявілася ў месным склоне адзіночнага ліку. Параўн.: брагЬ, вглц-b, друзЬ, человЬц-Ь, (на) колі — назоўнікі былога скланення на о і сыну, волу, меду, вьрху — назоўнікі былога скланення на й. Помнікі адлюстроўваюць ужыванне формы меснага склону (на) челов'Ьку, але (пры) сыне. Паступова ў месным склоне адзіночнага ліку сучаснага другога скланення замацаваліся: v
- е (з -$) — канчатак былого скланення на о цвёрдай разнавіднасці: (на) стале, (у) доме, унізе, уверсе (унізе, уверсе — прыслоўі, былыя спалучэнні формы меснага склону пазоўніка і прыназоўніка);
- і, -ы (-ы з -і) —канчатак былога скланення з асновай на d(jo) назоўнікаў на мяккія, шыпячыя, ц і р: (на) кані, (у) гаі (saj-i), (у) кашы, (на) канцы; _
- у(-ю) —канчатак былога скланення назоўнікаў на й: (пры) брату, (пры) сыну, (на) чалавеку, (на) суку, (у) Полацку^.
Назоўнікі мужчынскага роду былога скланення на o(jo) у клічным склоне мелі канчаткі -е, -ю: брате, друже, человізче, в'ёлче, л1}се, коню, а былога скланення на u — -у: сыну, дому. Гэтыя канчаткі ўжываліся ў старажытнай беларускай мове, дайшлі яны і да нас:
- е: браце, сваце, сыне, пане, голубе, суседзе, Піліпе;
- а (з -е): дружа, чалавеча, воуча (з друже, челов'Ьче, в'ьлчеу,
- у(-ю): сыну (сынку), дзеду (дзедку), гаспадару (гаспадарыку), гаю (zajy), коню (косю), хмелю.
Такім чынам, адбылося аб’яднанне, зліццё былых тыпаў скланення на o(jo) і на й, пры гэтым мела месца ўзаемадзеянне, у выніку якога захаваліся тыя ці іншыя склонавыя формы абодвух тыпаў.
§ 120. Лёс скланення назоўнікаў на і
Лёс скланення назоўнікаў на і — пераканальнае сведчанне таго, што істотныя змены ў сістэме скланення адбыліся ў сувязі са зменай былых асноў назоўнікаў і замацаваннем катэгорыі роду назоўнікаў.
Як назоўнікі аднаго скланення, змяняліся словы дань, ночь, печь, медь, вьрвь, кость і 3etpb, тать, гость, огнь-, і першыя і другія —• назоўнікі былога скланення на і, што, змяніўшыся, стаў канчаткам -ь.
Помнікі XI—XIII ст. адлюстроўваюць уплыў скланення назоўнікаў мяккай разнавіднасці былога скланення назоўнікаў
19 Параўн. з прыкладамі са старажытных беларускіх тэкстаў: пса(н) у Полоцку (Гр. 1465), на початку й(х) (Скарына, Апост.), пйсанті у Клецку... (Будны), у друку вышла (Цяпінскі), седел... на кганку (Бава/.
мужчынскага роду на jo: у тьстя (на месцы былога у тьстй), (того) татя (на месцы былога татй) і падобн. У выніку назоўнікі мужчынскага роду тыпу тать, тьсть, зять аб’ядналіся ў адносінах скланення са словамі тыпу конь, пень, уліліся ў скланенне, якое называем другім.
Скланенне слоў жаночага роду тыпу дань, соль (былая аснова на і) дайшло да нас як 3-е скланенне, якое можна назваць скланеннем жаночага роду (жаночым скланеннем). Яно захавала ў асноўным былыя канчаткі асноў на і: Н., В. кліть^клец', Р., Д. к.л’Ьтй клеці, Т. клітьюклеццю.
§ 121. Лёс скланення назоўнікаў з асноваю на зычны
Тып скланення назоўнікаў з асноваю на зычныя, які звычайна называюць пятым, страціўся: большасць назоўнікаў улілася ў адзін з трох тыпаў скланення, частка дайшла да нас як рознаскланяльныя назоўнікі.
Разгледзім лёс кожнай разнавіднасці гэтага скланення асобна-
Назоўнікі мужчынскага роду з асноваю на ен(еп) аб’ядналіся ў адносінах скланення з мяккаю разнавіднасцю назоўнікаў скланення тыпу конь, ножь. Адбылося выраўноўванне асновы назоўнага (вінавальнага) склону па аснове іншых склонаў; параўн.: Н. ячьмы і Р. ячьмене, Д. ячьменй; так узнікла аснова назоўнага (вінавальнага) склону на н': ячмен', коран', рэмен' (рамён'). Скланенне слоў ячмень, корань, рэмень, камень, дзень не адрозніваецца ад скланення назоўнікаў тыпу конь, нож — слоў 2-га скланення.
Назоўнікі жаночага роду з асноваю на ер (дт>чй, матй) уліліся ў сучаснае скланенне, якое называем першым, прычым словы дачка, матка сталі суфіксальнымі (іх суфікс -клексікалізаваўся); параўн.: Н. дачка, матка (як і траўка, рыбка), Р. дачкі, маткі (як і траўкі, рыбкі), Д. дачцы, матцы (як і траўцы, рыбцы). Прыклады са старажытных беларускіх помнікаў: мйлую матку, потешй матку смутную (Стр. Хр.), матка его (Ж. Аляк.), поведаеть мй, што моя матка умерла (Бава), дочкн мой (Руф), в него с(ы)на не было, только была одна дочька (Лаўр.),еао дочка (Трыстан).
Слова матка бытуе ў народных гаворках на значнай тэрыторыі, нярэдка ўжываецца ў літаратурнай мове (Доўга матка так глядзела, доўга паглядала. «Будзь паслушная, дачушка»,— навучае матка. Я. Колас). У частцы беларускіх гаворак адбылося выраўноўванне асновы назоўнага склону на ўзор асновы ўскосных склонаў — мацера, якое скланяецца, як словы 1-га скланення (мацера, мацеры, мацеру і г. д.). Форма мацера ў літаратурнай мове сустракаецца рэдка. У літаратурнай мове ўжываецца нязменная форма — маці (Р. маці, Д. маці. і г.д.).
Назоўнікі ніякага роду з былою асноваю на ес тыпу коло, слово, око, ухо паступова наблізіліся ў скланенні да назоўнікаў ніякага роду тыпу ok^ho, село. Аснова ўскосных склонаў выраўнавалася на ўзор асновы назоўнага (вінавальнага) склону 2-га скланення.
Словы на ес сталі скланяцца такім чынам: Н. слова, кола — як і волава, акно; Р. слова, кола — як і волава, акна; Д. слову, колу — як і волаву, акну-, Т. словам, колам — як і волавам, акном.
У народных гаворках ёсць два варыянты слова кола: кола і калясо, але абодва скланяюцца, як назоўнікі 2-га скланення: Н. кола і калясо, Р. кола і каляса, Д. колу і калясу, Т. колам і калясом.
Скланенне назоўнікаў ніякага роду з асноваю на мен пайшло па шляху аб’яднання са скланеннем назоўнікаў 2-га скланення тыпу поле-. Н. полымя, вымя, семя, стрэмя — як і поле20; Р. полымя, вымя, семя, стрэмя — як і поля; Д. полымю, вымю, семю, стрэмю — як і полю; Т. полымем, вымем, семем, стрэмем. — як і полем.
Працэс зліцця назоўнікаў гэтай разнавіднасці з другім скланеннем нельга лічыць закончаным. Некаторыя (адзінкавыя) словы скланяюцца то без ен, то з ен: Р. імя і імені, Д. імю і імені, Т. імем і іменем, М. імі і імені.
У сучаснай літаратурнай мове пераважае першы з паказаных двух варыянтаў.
Назоўнікі ніякага роду з асноваю на ят захавалі асаблівасці старажытнага скланення і ўтвараюць групу рознаскланяльных назоўнікаў. Параўн.: Н. ягня, теля і ягня(-ё), цяля(-ё); Р. ягняте, теляте і ягняці, цяляці; Д. ягнятй, телятй і ягняці, цяляці; Т. ягнятьмь, телятьмь і ягнём, цялём; М. ягняте, теляте і ягняці, цяляці.
Пад уплывам скланення назоўнікаў ніякага роду мяккай разнавіднасці тыпу поле, жыццё словы тыпу ягня, цяля набылі канчатак -ём (без -яц-) у творным склоне і канчатак -і— у родным. Як бачым, і гэта разнавіднасць пятага тыпу скланення назоўнікаў не абышлася без уплыву на яе іншых назоўнікаў, іх скланення.
Адны назоўнікі жаночага роду з асноваю на гв уліліся ў 1-е скланенне з выраўноўваннем асновы назоўнага склону на ўзор ускосных склонаў: морква — морквы, моркве, царква —• царквы, царкве, залоўка— залоўкі, залоўцы (і заўвіца, заўвіцы), ятроўка — ятроўкі, ятроўцы (як і трава, траўка, травы, траўкі, траве, траўцы і г. д.). Другія ўліліся ў трэцяе скланенне: любоў — любові, кроў — крыві.
Слова свекры (Р. свекр'ьве) дайшло да нас у народных
20 Адрозненне тут графічнае: вымя і поле — вым'а і пол'а.
гаворках у трох варыянтах: свякроў (Р. свекрыві, Д. свекрыві) —назоўнік 3-га скланення; свякруха (свякрухі, свякрусе) — назоўнік 1-га скланення; свекрыва — назоўнік 1-га скланення.
§ 122. Лёс скланення назоўнікаў з асновай на a (ja)
Старажытнае скланенне назоўнікаў асновы на a (ja) з’явілася асноваю сучаснага першага скланення. Тое, што гэты тып скланення ахопліваў перш за ўсё і галоўным чыяам назоўнікі жаночага роду, захавала яго ад прыкметных змен, калі не улічыць змен фанетычнага характару ці змен паводле аналогіі. На лёсе старажытнага першага скланення можна яшчэ раз бачыць ролю граматычнага роду ў развіцці скланення. Да сучаснага 1-га скланення ў практычнай граматыцы амаль без агаворкі адносяць і назоўнікі мужчынскага роду тыпу старшыня, стараста. А між тым на склонавых формах гэтых назоўнікаў можна бачыць раней паказаны ўплыў іншага тыпу скланення.
Параўнаем формы назоўнікаў жаночага і мужчынскага роду сучаснага 1-га скланення: хата і стараста, сцяна і мужчына, лаза і суддзя, цётка і дзядзька: Д. хаце і старасту (як і плоту), сцяне і мужчыну (як і тыну), лазе і суддзю (як і разу), цётцы і дзядзьку (як і рыбаку); Т. хатаю(-ай) і старастам (як і садам), сцяною(-ой) і мужчынам (як і сынам), лазою і суддзём (як і кулём), цёткаю(-ай) і дзядзькам (як і паромшчыкам). Прыведзеных форм дастаткова, каб сцвярджаць, што' словам мужчынскага роду тыпу стараста, дзядзька нібы цесна ў 1-м скланенні, яны набылі ў некалькіх склонах канчаткі 2-га (мужчынскага) скланення.
§ 123. Змены ў гісторыі скланення на a (ja)
Да скланення назоўнікаў на a (ja) належала, апрача адзначаных у § 113, група назоўнікаў, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку мелі канчатак -й: к'ьнягынн, пустынй, господынй. Пад уплывам шматлікіх назоўнікаў на а(я) тыпу песня, доля, зямля, нядзеля яны яшчэ ў агульнаўсходнеславянскай мове сталі часам ужывацца з канчаткам -а(-я). У старажытнай беларускай мове канчатак -і паступова выцесніўся: господынй — господыня (осподыня, господарыня), пустына — пустыяя.
У родным склоне адзіночнага ліку назоўнікі цвёрдай разнавіднасці захавалі свой былы канчатак -ы (травы, хаты). Назоўнікі на заднеязычныя (у сувязі з непераходным памякчэннем) фанетычна набылі канчатак -і: рукы — рукі, стріхы — страхі. Назоўнікі мяккай разнавіднасці мелі канчатак -'Ь. Гэты галосны ў пераважнай большасці выпадкаў супаў у беларускай мове з э(е), але не ў форме, якую разглядаем; пад уплывам назоўні-
каў цвёрдай разнавіднасці (галавы, травы, славы, мамы) і назоўнікаў з асновай на заднеязычныя (рукы. — рукі) назоўнікі з асноваю на мяккі зычны атрымалі нефанетычным шляхамканчатак -і, а пасля зацвярдзення зычных (шыпячых, ц і р) ы: ntcHt -> песні, рольЯ-+■ раллі, межЬмяжы, 6ypt-^буры, молодйц'Ь маладзіцы.
У давальным і месных склонах назоўнікі цвёрдай разнавіднасці мелі канчатак -t, які фанетычна супаў з -э(-е); слав1з-> славе, Kopoet-жарове. Канчатак супаў з -э(-е) таксама ў словах на заднеязычныя г, х: нозр -> назе, Putt —> Рызе. Што ж да слоў на к (-> ц), то не пад націскам, як і ў словах на мяккі зычны (улнца, лужа), пад іх уплывам, узнік канчатак -і, а пасля зацвярдзення ц, шыпячых і р ы; траўцы, матцы, вуліцы, вежы, сажы, буры. Пад націскам на месцы -Р фанетычна паявіўся канчатак -э: руцЬ-^руцэ. Слова дачка ў літаратурнай мове ўжываецца з канчаткам -ы (дачцы) і -э (дачцэ).
У творным склоне побач з канчаткам -ою ўзнік новы фанетычны варыянт -oii(-ojy -^oj), а не пад націскам аю, -aii(-ajy, -aj)21. Пад уплывам назоўнікаў цвёрдай разнавіднасці (вадою(-ой), травою(-ой) на месцы націскнога галоснага э(е) канчатка з’явіўся о: зямлёю(-ёй) з землею, мяжою(-ой) з межею.
Як ужо заўважана было, клічную форму захавалі назоўнікі l-га скланення толькі ў гаворках з няпоўным аканнем і окапнем: Ганно!, мамачко!, цётко!, бабо!, Надзё!.
§ 124. Скланенне назоўнікаў у множным ліку
Змены ў скланенні назоўнікаў у множным ліку зручней, мэтазгодней разглядаць не паводле тыпаў скланення22. Гэта паказвае сам матэрыял.
У старажытнай мове тыпы скланення адрозніваліся не толькі ў адзіночным, а і ў множным і парным ліках. Пакажам гэта на некалькіх склонах.
Назоўны склон:
сестры, р'Ькы, земліі, пуіці (а асновы);
борй, вт>лцй, край, окльна, поля (о асновы);
сынове, волове (й асновы); ~ огнне(-ье), гостйе(-ье), мышй (і асновы);
камене, д'ьчере(-й), сімена, словеса (аснова на зычны); цьрк-ьвй, свекргвй (аснова на гв^й).
Творны склон:
сестрамй, рукамн, пуіцамй, землямй; боры, в'ьлкы, окт>ны, полй;
сынтімй, волтімй;
21 Пра страту канцавога у гл. § 91.
22 I сучаснае скланенне назоўнікаў у множным ліку таксама зручней і мэтазгодней разглядаць без падзелу на тыпы скланення.
огньмй, костьмй, ночьмй;
каменьмй, d^iephnu, словесьмй, ягняты; свекрьвамй, м'ьрк'ьвамй.
Назоўны склон у сучаснай мове:
сёстры, рэкі, землі, пушчы (1-е скланенне);
бары, ваўкі, валы, краі, вокны, палі (2-е скланенне);
сеці, мышы (3-е скланенне).
Творны склон:
сёстрамі, рэкамі, землямі, пушчамі;
барамі, ваўкамі, краямі, вокнамі; сецямі, мышамі.
Змены ў скланенні назоўнікаў, як відаць было з разгляду лёсу старажытных тыпаў скланення, адбываліся па шляху уніфікацыі канчаткаў. У множным ліку гэта уніфікацыя асабліва прыкметная: калі ў адзіночным ліку з былых пяці (шасці) тыпаў скланення захаваліся тры, то ў множным ліку адбылося вельмі прыкметнае аб’яднанне, зліццё ўсіх тыпаў скланення.
Так, напрыклад, у назоўным склоне множнага ліку выпрацаваўся па сутнасці адзіны канчатак -і(-ы); стравы, асновы, плямы, фарбы, рукі, песні, лазні; сталы, гарады, лясы, вёдры, вокны, плечы, палі, заданні, старанні, чытанні: арцелі, сеці, радасці, мышы, ночы. I толькі словы тыпу армянін, селянін захавалі канчатак -е: армяне, сяляне.
Асаблівая роля ў замацаванні склонавых форм множнага ліку належала былому скланенню назоўнікаў з асноваю на a(ja).
Канчатак давальнага склону гэтага скланення -ам-ь (-ям^) запанаваў і ў назоўніках іншых тыпаў скланення; мы маем не толькі рукам, землям, а і сталам, стагам, вокнам, палям, арцелям, мышам, а таксама ягнятам, цялятам. I толькі канчатак назоўнікаў з былою асноваю на o(jo) дайшоў да нашага часу: на значнай частцы поўдня і паўднёвага захаду Беларусі жывою формаю і сёння з’яўляецца стагбм, братбм, касцбм, палём (былыя братбм'ь, полёмт>} 23.
Канчатак творнага склону -амй(-ям,й) назоўнікаў з асноваю на a(ja) стаў пануючым для назоўнікаў усіх тыпаў скланення. Як і хатамі, песнямі, хвалямі, стала гарадамі, стагамі, сынамі, вокнамі, палямі, мышамі, арцелямі, а таксама ягнятамі, імёнамі. Былыя формы з -ы(-й) назоўнікаў з асноваю на o(jo) тыпу п другы своймй, сь конй нашймй, за полй вашймй выцесніліся поўнасцю. Рэшткі некаторых форм былых скланенняў дайшлі да нас: людзьмі, касцьмі, грудзьмі (а таксама коньмі, саньмі, слязьмі) — былая форма творнага склону назоўнікаў з асноваю
23 Да рэформы беларуекага правапісу 1933 г. форма тыпу братдм, барбм была літаратурнаю нормаю. У сучасных паэтычных творах форма на -ом(-ём) сустракаецца толькі часам.
на і; вачыма, плячыма, дзвярыма — форма творнага склону былога парнага ліку.
Канчатак меснага склону -ах'ь(-ях'ь) назоўнікаў з асноваю на a(ja) таксама стаў пануючым для ўсіх тыпаў скланення: як і (на) хатах, (у) песнях, (пры) сёстрах, замацавалася (у) гарадах, стагах, (на) пнях, вокнах, (у) арцелях, а таксама (на) ягнятах, цялятах. Дайшла да нас і форма меснага склону назоўнікаў з асноваю на o(jo): (у) кажухох, (па) садох, лясох, (на) палёх; яна бытуе (як і форма давальнага склону тыпу братбм) у значнай частцы паўднёва-заходніх беларускіх гаворак24. У вуснапаэтычных творах сустракаецца былая форма на -іхь — месны склон назоўнікаў з асноваю на о: Селі на вароцях у чыр~ воных боцях.
Асобнай увагі вымагае родны склон множнага ліку. Як Hi ў адным са склонаў множнага ліку, у ім адлюстраваны формы некалькіх тыпаў старажытнага скланення. Так, назоўнікі сучаснага 2-га скланення мужчынскага і ніякага роду часта маюць канчатак -оў(-аўу. сталоў, братоў, гарадоў, вучняў, вокнаў, палёў, заданняў, здарэнняў; фанетычныя варыянты -оў(-'оў), -аў(-'аў) адпавядаюць былому канчатку -oe^ нешматлікіх назоўнікаў з асноваю на u25. Гэты канчатак нярэдка маюць назоўнікі жаночага роду 1-га скланення (вежаў, вербаў, мачтаў, фарбаў, торбаў, хваляў і г, д.) 26, назоўнікі жаночага роду 3-га скланення (рэчаў, даляў).
Назоўнікі сучаснага 2-га скланення ў родным склоне множнага ліку ўжываюцца і з нулявым канчаткам: гадоў і год, разоў і раз, партызанаў і партызан. Форма з нулявым канчаткам адпавядае канчаткам'-■&, -ь былых скланенняў на a(ja), o(jo), -be: сестуь, земль, стол'ь, конь, л’Ьть, поль; ягняп, словесь, ceeKybe-o. Канчатак -ей. (коней, гасцей, касцей, начэй) — з былога скланення назоўнікаў асновы на і.
Адгалоскі былога скланення назоўнікаў можна паказаць на форме назоўнага склону множнага ліку слоў суседзі і чэрці. Назоўнікі сусед і чорт, як і іншыя назоўнікі былога скланення з асноваю на о, у назоўным склоне множнага ліку мелі канча-
24 Да рэформы беларускага правапісу 1933 г. форма тыпу (па) лясбх
палёх была літаратурнай нормай. Зрэдку сустракаецца яна ў сучаснай паэтычнай мове.
26 Канчатак -ов шырока засведчаны помнікамі: дідовг, прад'кдов (Гр. 1300), ты(х) дубчйко(в) (Тры кар.), до свктко(в), трй(д)цатй рублев (Кн. суд.), артыкуловь... чатыры, вызволе(н)е о(т) платовт> й о(д) подво(д) (Ст. літ. 1566), вязневТі досталй (Км.-Чарнаб.), товарйшов-ь его (Кн. пас.), dzeaHad^yamb кошов-ь (Цяпінскі), семнадцать юнаков, две тйсечы коннйков (Бава), до л’ксов'ь... утекалй (Атыла), цыбулн... на высадкй вен'ьков'ь десеть (Акт. Мінск.), свет полон/ь свет.'ьков'ь (Рымша).
26 Накапаў ён (Нёман) ям і нораў, гоніць воды праз лясы. (ЯКолас) «Ад вежаў Ферары» — назва паэтычнага зборніка.
так -u: стол'б — столй, городь—■ городй. У той час як усе шматлікія назоўнікі цвёрдай разнавіднасці сталі ўжывацца з канчаткам -ы (сталы, гарады і інш.), словы сусед і чорт ужываюцца ў беларускай літаратурнай мове з канчаткам -і. Што ж да народных гаворак, то ў частцы іх і гэтыя два назоўнікі падпалі пад агульнае выраўноўванне — маюць, як і сады, лясы, плыты, платы, канчатак -ы (суседы, чарты) у назоўным склоне, адпаведныя канчаткі ва ўскосных склонах (суседаў, суседамі і г. д.). Гэтыя формы назоўнікаў сусед, чорт — дыялектныя, часам сустракаюцца і ў мове мастацкіх твораў.
ЗАЙМЕННІК
§ 125. Кароткія папярэднія заўвагі
Лёгка ўбачыць выразныя і «кідкія» асаблівасці займенніка сярод іншых часцін мовы.
I ў старажытнай агульнаславянскай мове-аснове, і ў сучаснай беларускай, і ва ўсіх сучасных славянскіх мовах займеннікі — нешматлікія словы, іх лёгка пералічыць. Калі назоўнікі абазначаюць прадметы, прыметнікі — прыметы (прадметаў), лічэбнікі — лік (колькасць) або парадак пры лічэнні (прадметаў), дзеясловы—дзеянні, прыслоўі — прыметы дзеянняў або прыметы прымет, абазначаных прыметнікамі ці прыслоўямі (вельмі дасціпныя, надта прыгожыя; вельмі дасціпна, надта прыгожа), то займеннікі не абазначаюць прадметаў, прымет, ліку (колькасці), а толькі паказваюць на прадметы, прыметы, лік (Заспявай ты мне песню такую, каб душу мне паліла яна, каб у ёй ты нядолю людскую і ўсё вычарпаў гора да дна.— Я. Колас). Займеннік вылучаўся і вылучаецца сярод самастойных часцін мовы неразвітасцю словаўтварэння, хоць і маем: іх — іхні, іхняя, іхняе, які — абы-які і інш. Нешматлікія словы, што ўтварыліся ад займеннікаў: засвоіць, прысвоіць і (прастамоўнае) якаць, (тваё) «яканне», абыякавая, свойская (птушка, жывёліна), наская (з нашьская) і інш.; ад займеннікавых каранёў паходзяць прыслоўі сюды, туды, сяды-тады, там, усюды, заўсёды (параўн. з сёй-той, той, увесь), куды, калі, адтуль і некаторыя іншыя.
У беларускай народна-дыялектнай мове часта ўжываюцца формы ацэнкі некаторых займеннікаў (кожны — кожненькі, увесь — усенькі (-ая, -ія), столькі — столечкі, нічога — нічогенькі, анічагенькі, анічагенечкі, нешта — нештачка і інш.); гэтыя формы — жывыя і ўжывальныя ў мове літаратурных (мастацкіх) і фальклорных твораў.
Займеннік характарызуецца ўстойлівасцю лексічнага значэння: і ў старажытнасці і сёння паводле лексічнага значэння вылучаюцца фактычна тыя самыя групы: асабовыя, прыналежныя, адмоўныя, няпэўныя, адносныя і інш.
Словы-займеннікі вылучаюцца ўстойлівасцю значэння, граматычнай характарыстыкі.
Развіццё поўных прыметнікаў, іх скланення (склонавых канчаткаў) — вынік уплыву на прыметнікі займеннікаў. Займеннікі тая (тое, тыя), гэтыя (параўн. з рускімі та, то, те, этй) у беларускай мове маюць поўную форму, як і прыметнікі (зімовая, сцюдзёная; крутое, маладое; адзінкавыя, стракатыя).
§ 126. Асабовыя займеннікі
Да асабовых займеннікаў у агульнаўсходнеславянскай мове належалі толькі чатыры словы: я ты, мы, вы. Зна-
чэнне іх тое самае, што і ў сучаснай беларускай мове.
Сучаснаму я адпавядае старажытнае (у стараславянскай мове — азя, без пратэтычнага /). Асабовыя займеннікі не мелі катэгорыі роду, скланяліся ў адзіночным, множным і парным ліках.
Адзіночны лік Множны лік
н.
ІДЗЬ
ты
мы
вы
р.
мене
тебе
нась
вась
д.
мьнгЬ, мн
тоб’Ь,
теб'Ь, тн
намь, ны
вамь, вы
в.
мене, мя
тебе,
тя
нась, ны
вась, вы
т.
мьною
тобою
намн
вамн
м.
МЬНІі
ТО6І5,
тебі
нась
вась
Парны лік
н.
в^
ва
в.
на
ва
Р.-М.
наю
ваю
д.-т.
нама
вама
§ 127. Змены ў асабовых займенніках
У агульнаўсходнеславянскіх тэкстах пачатку пісьмовай эпох сустракаюцца варыянты займенніка першай асобы: 1йз^? я і азг. Першыя два — заканамерныя ўсходнеславянскія. У першым варыянце Пйзг>) яшчэ ў дапісьмовую эпоху з’явіўся прыстаўны зычны. Варыянт я — параўнальна новы, гэта зменены 1Дз&. Трэці варыянт (азт>) — кніжны, запазычаны са стараславянскай мовы.
Параўнанне формы назоўнага склону з формамі іншых склонаў выяўляе так званы с у п л е т ы в і з м (я і мене, ты і тобі, мы і нась, вы і вась), які захаваўся і ў сучаснай беларускай мове.
27 Лічаць, што ўсходнеславянскае (азв адпавядае лацінскаму ego: зычны з паходзіць з g(e), доўгі э(е) супаў з а, развіўся прыстаўны j (jam) (гл. § 26).
Якія ж змены адбыліся ў скланенні асабовых займеннікаў?
Займеннік я (язя) у давальным склоне адзіночнага ліку меў формы мьнЬ і мй. Першая з іх кваліфікуецца як звычайная, умоўна — поўная, другая — як энклітычная. У агульнаўсходнеславянскай мове яны ўжываліся паралельна: несй м-ьнЬ і несй мй, дай м’ьнЬ і дай мй.
Займеннік ты ў давальным склоне адзіночнага ліку меў формы тобЬ, тебуб і тм; з іх у беларускай мове замацавалася фанетычна змененая першая — табё.
Займеннікі Нкзг і ты мелі дзве формы ў вінавальным склоне: мене(-Ь), тебе(-Ь) і мя, тя.
Энклітычныя формы займеннікаў я, ты, (мй, тй; мя, тя) ужываліся не толькі ў агульнаўсходнеславянскай, а і ў старажытнай беларускай мове: зп Смоленска... далт> мй знать (Км.-Чарнаб.), обецал мй у пуіцы... попелу выробйт(ь) (Магіл. акты 1578), мй ся то не подобало (Трыстан), Хочу тй датн одну панну за жону (Бава), нйчого тй мною не заборонено (Трыстан), выслухай мя, прошу тя, сыяу мйлый (Стр. Хр.), Пулкане, послухай мя (Бава), тя ранйлт> невмыслне (Ст. літ. 1529). Аднак захаваліся толькі поўныя формы з пэўнымі фанетычнымі зменамі: M-wb -> мне, тобР табё, мене мянё, тебе -*■ цябё.
У месным склоне, як і ў давальным, з дзвюх форм тобЬ і тебі замацавалася першая: тобіз -> табё 28.
Што да формы творнага склону (мгною, тобою), то ў ёй адбыліся толькі фанетычныя змены, у выніку якіх з’явіліся варыянты мною(-оіу) і мной(-оі), табою(-оіу) і табой(-о]'); варыянт канчатка -oil(-oj) адрозніваецца ад -ою(-оіу) адсутнасцю канцавога галоснага y(-ojy -oj).
Займеннікі мы, вы. (множны лік) страцілі энклітычныя формы давальнага (ны, вы) і вінавальнага (ны, вы29) склонаў; у формах нась, вась адбылася фанетычная змена: нась-+нас, васт> вас.
Формы асабовых займеннікаў парнага ліку выцесніліся формамі множнага.
§ 128. Зваротны займеннік сябе
Займеннік сябе не меў формы назоўнага склону. Такая асаблівасць гэтага займенніка ёсць і ў сучаснай беларускай мове 30. Як і займеннікі я, ты, мы, вы, займеннік сябе ў даваль-
28 Параўн. у рускай мове: тебе — давальны і месны склоны. Лічаць, што яшчэ ў агульнаўсходнеславянскай мове побач з тобі ўзнік варыянт тебі, які і замацаваўся ў рускай мове (~>тебе).
29 Энклітычная (архаічная) форма вы захавалася ва ўстойлівым выразе іду на вы (!).
30 Зваротны займеннік сябе (і ў мінулым і сёння)— своеасаблівы суправаджальнік дзеючай асобы, суб’екта дзеяння (ён купіў сабе кажух, яна любавалася сабою), не мае формы назоўнага склону.
ным і вінавальным склонах меў поўныя і энклітычныя формы: собі (себі) і cu, ce6e(-t) і ся.
Энклітычная форма давальнага склону часта ўжывалася ў старажытнай беларускай мове, але бясследна страцілася31. Поўная форма соб-b перажыла толькі фанетычныя змены: собЬ сабё.
Энклітычная форма вінавальнага склону ся дайшла да нас як структурны элемент зваротных дзеясловаў. У агульнаўсходнеславянскай і ў старажытнай беларускай мове энклітыка ся магла займаць адносна вольную пазіцыю32 — стаяць пасля дзеяслова, перад ім, аддзяляцца ад дзеяслова словам (словамі): что ся dterb no верімьнемь (Гр. 1229), а што ся дотычеть данйны нашое господарское (Ст. літ. 1529), меіцане ся боялй (Атыла), у твоей волоста ся то діяло (Гр. 1300), ся ему дцвоватй почалн; мй ся то не подобало; треба ся тобі... стеречы (Трыстан), взявшй з собою... остронома, который ся знал no зв'Ьздах'Ь; сподобало ся ему местцо велмй (Рачынскі с.), прйгодйла ся прйгода (Скарына, Руф). У «Лісце да Абуховіча» (1655) напісання ся як асобнага слова няма33: зблудйлся, дееться, волоклося.
Былы займеннік ся стаў часціцаю (так называюць -ся традыцыйна; апошнія гады гэта -ся называюць то суфіксам, то постфіксам). Гэта часціца ў гаворках перажыла новыя змены: спытаўшысь (Мсціслаў), прачнуўса (Петрыкаў). У літаратурнай мове замацавалася найбольш тыповая ся: спытаюся, здзіўляюся, вучымся, здзівімся.
§ 129. Займеннік 3-й асобы
Займенніка 3-й асобы ў агульнаславянскай мове не было, ён з’явіўся з часам, хоць уласна асабовым займеннікам назваць яго нельга і сёння, бо ён выдзяляецца з ліку асабовых займеннікаў і ў сучаснай беларускай мове. Гэта выдзяленне — і ў тым, што займеннік 3-й асобы захоўвае значэнне ўказальнасці на любы прадмет 34, тады як асабовыя я, ты, мы, вы — паказчыкі асобы; і ў тым, што займеннік 3-й асобы змяняецца па родах (ён, яна, яно), мае форму множнага ліку яны (як і тыя, гэтыя). Займеннік 3-й асобы ў сучаснай мове мае значэнне асабова-ўказальнае.
Развіццё займенніка 3-й асобы складанае і працяглае. Неабходна засвоіць узнікненне займенніка трэцяй асобы ён
31 Параўн. у балгарскай мове: купйлй сй г-ьрне мед.
32 Першапачаткова ся ішло ў сказе за першым самастойным словам (Соколова М. А. Очеркн по нсторнческой грамматнке русского языка.— Л., 1962).
33 Нарысы па гісторыі беларускай мовы.— Мінск, 1957.
34 Узышоў месяц. Ен асвятліў дарогу. Прыйшла вясна. Яна прынесла цеплыню і зеляніну. («Звязда»)
(ян.а, яно, яны), яго суплетывізм у скланенні, ускладненую (падвойную) аснову ў назоўным склоне.
3 агульнаславянскай мовы перайшлі, як спадчына, у агульнаўсходнеславянскую мову ўказальныя займеннікі трохступеннай указальнасці: займеннік сь (ся, се) паказваў на самы блізкі прадмет, ть (та, то) —на прадмет адносна блізкі, OHt (она, оно)—на аддалены прадмет. Узнікненне і пашырэнне ў мове займенніка гэты (г-э-п, г-э-т-ь-п), які паказваў на блізкі прадмет, прывяло да паступовага выцяснення займенніка сь. Займеннік п як бы «спецыялізаваўся» паказваць на далейшы прадмет. Займеннік ows паступова замацоўваўся ў сказе ў ролі дзейніка, страчваў значэнне проста ўказальнасці, становячыся асабова-ўказальным словам. Займеннік oh-v (он-а, он-о) замацаваўся як асабовы (асабова-ўказальны) толькі ў назоўным склоне адзіночнага і множнага ліку. Ва ўскосных склонах значэнне гэтага займенніка выражаецца формамі іншага займенніка— займенніка з асноваю на j: j-ь (графічна — й) —м. р., j-a (графічна — я) —ж. р., j-э (графічна—ft або е) —н. р.
Займеннік й (я, е) скланяўся наступным чынам:
Адзіночны
лік
Множны лік
М. р.
Н.р.
Ж.р.
М.р. Н.р. Ж.р.
Н. н(»
К(Іэ)
fd (ja)
н fa
Р. ftro
ft™
■Ь
нхь
Д. Кму
Кму
ft ч
нмь
В. н, нь,
ft™ f£
ю
НХ-Ь |Д й
Т. нмь
нмь
ft»
нмн
М. |£мь
кмь
ft«
нхь
Парны
лік
М.р. Н.р. Ж.р
Н.-В. я н н
Р.-М. ю
Д.-Т. нма
Форма назоўнага склону й (я, е) выцеснілася займеннікам ohti (она, оно) і перастала ўжывацца яшчэ ў дапісьмовы перыяд агульнаўсходнеславянскай мовы; помнікі першых стагоддзяў пісьмовай эпохі засведчылі гэты займеннік у спалучэнні з часціцаю же: нже, яже, еже.
Такім чынам, яшчэ ў агульнаўсходнеславянскай мове займеннік 3-й асобы ў назоўным склоне адзіночнага ліку меў аснову он(он-'Ь, он-а, он-о; он-u, он-ы, он-а), а ва ўскосных склонах — аснову Р. ftao (j-эго), Д. Нму (j-эму) і г. д. Узнік суплетывізм, або спляценне, асноў.
У мове беларускай народнасці адбылася змена і ў аснове назоўнага склону адзіночнага і множнага ліку — развіўся пры-
стаўны j. Гэты прыстаўны ўзнік не фанетычным шляхам, а ў выніку выраўноўвання асновы назоўнага склону паводле іншых склонаў адзіночнага і множнага ліку, дзе асновай быў /-: j + он (графічна— ён), j+ она^>~ j-ана (графічна — яна), / + оно-> jano (графічна — яно). Атрымалася падвойная аснова (j+он). Такі варыянт займенніка 3-й асобы (jana, jano, /аны) узнік толькі ў беларускай мове (параўн.: руск. он, она, оно; укр. він, вона, воно, дзе в — прыстаўны гук, як і ў беларускіх вуліца, восень).
Займеннік мужчынскага роду й ў вінавальным склоне меў тры формы: й (як у назоўным), нь і Нго. Форма нь знікла бясследна. Форма й ўжывалася часта (кто... нзнес^ть u w манастырй. — з надпісу на крыжы Е. Полацкай), сустракаецца яна і ў выданнях Ф. Скарыны (поразйл й для смелостй). Яна таксама выцеснілася. Запанавала форма Кго (з фанетычнаю зменаю — ]'аго), якая замацавалася і як форма вінавальнага склону ніякага роду. У вінавальным склоне жаночага роду ўжываліся формы ю і К±>: проводйм'ь ю сквозь вьсяко страшьно м^сто; родйтеля повелЬста ю крестатй; поятй ю невесту за с(ы)нт> твой (ЖЕфр.), нашлй ю змерзлую (Ал.). Першая з іх дайшла да нас як частка канчатка ў словах (формах) тыпу маладую, пятую, узараную, тую, першуюзь. Другая перажыла толькі фанетычныя змены — яе.
У мове беларускай народнасці адбылася змена, у выніку якой усе скланяльныя словы прыметнікавага тыпу мужчынскага і ніякага роду ў месным склоне адзіночнага ліку набылі форму творнага склону. Так здарылася і з займеннікам ён (яно): былым дзвюм формам (ймь — творны склон, Цмь — месны склон) стала адпавядаць адна — ім.
У назоўным склоне множнага ліку займеннік онь (она, оно) меў родавыя формы: онй (як і стола, плодй, чертй) — мужчынскі род, оны (як і cT^Hbi, рукы) — жаночы род, она (як і окнна, села) —ніякі род. У выніку уніфікацыі замацавалася адна з іх— былая форма назоўнага склону жаночага роду: оны->Іоны -> ]аны (яны).
У вінавальным склоне для ўсіх трох родаў запанавала форма роднага склону множнага ліку — йхь (jix).
Азнаямленне са старажытнымі тэкстамі паказвае, што яшчэ ў дапісьмовую эпоху займеннік й (я, е) ва ўскосных склонах пасля прыназоўнікаў меў прыстаўны н. (кт> нему, сь нею, сь нймй). Гэты прыстаўны з’явіўся ў выніку перараскладання. Старажытныя прыназоўнікі сьн, кьн, вьн^ канчаліся на зычны н, гэты зычны «прымкнуў» да наступнага займенніка ў форме ўскосных склонаў: сьн ймй-^сь нймй, кьн UMb—^K-b HiiMb. Паступовае «дарошчванне» н адбылося і пасля іншых прыназоўнікаў: на
35 Тую — з my + ю, як і Ыаладую— з молоду ю.
36 У словах снедаць, зняць, знешні прыстаўка с'н-(з'н-), у слове унутры — ун-; яны — з былых сьн-, в-ьн.-, якія ў сваю чаргу паходзяць адпаведна ад прыназоўнікаў сьн, в-ьн.
нйхг, на ню, за нймй, у hux^. У старажытных беларускіх тэкстах часта сустракаем: него, нему, нймй і падобн. Аднак яшчэ ў мове беларускай народнасці займеннік 3-й асобы пачаў ужывацца без н. У гаворках XIX—XX ст. займеннікі 3-й асобы ўжываюцца без н: з ім, з імі, на іх, пад імі і г. д.
§ 130. Неасабовыя займеннікі
Сярод займеннікаў неасабовыя складаюць колькасна большую групу. Як і ў сучаснай мове, выдзяляюцца такія, напрыклад, групы неасабовых займеннікаў:
у к а з а л ь н ы я: тг (та, то), сь (ся, се), oe^ (ова, ово), онь (она, оно) і інш.;
азначальныя: вьсь (вься, вьсе), так/ь (така, тако) і інш.;
п р ы н а л е ж н ы я: мон (моя, мое), твой (твоя, твое), свой (своя, свое), нашь (наша, наше), вашь (ваша, ваше) і інш.;
пытальныя і пытальна-адносныя: кыпо, чьто, чьй (чьіа, чМ), которь (котора, которо) і інш.
Для неасабовых займеннікаў характэрна ўласна займеннікавае скланенне, перанятае прыметнікамі і іншымі словамі прыметнікавага тыпу.
Усе неасабовыя займеннікі распадаюцца на дзве выразныя групы:
займеннікі мяккай разнавіднасці: й (я, е), мой (моя, мое), твой (твоя, твое), свой (своя, свое), чьй (чья, чье), нашь (наша, name), вашь (ваша, ваше), кгй (кая, кое), чьто, сь (ся, се) і некаторыя іншыя;
займеннікі цвёрдай разнавіднасці: ть (та, to), oh^ (она, оно), которч (котора, которо), cum^ (сама, само), якь (якая, яко), какт> (кака, како), вьсяк'ь (вьсяка, вьсяко), сйкь (сйка, сйко), йнь (йна, йно), к-ьто і некаторыя іншыя.
Тыповым узорам скланення займеннікаў мяккай разнавіднасці было скланенне займенніка й (я, е), мой (моя, мое), a цвёрдай разнавіднасці — скланенне займенніка п (та, то).
§ 131. Скланенне неасабовых займеннікаў
Мяккая разнавіднасць
Адзіночны лік
Множны
лік.
Парны
лік
М.р.
н.р.
ж.р.
ш.р.
Н.р.
Ж.р.
М.р.
Н.р.
Ж.р.
н.
мон
моК
Mota
мон
МО|Д
моі
Н.-В.
моіа
мон
МОН
р.
мо^го
МО(£гО
МО|£І>
монхь
Р.-М.
мо^£ю
д.
мо(£му
моКму
мо}£н
монмь
д-т.
монма
в.
мон
мо^
мою
моі
мо^
моі
Т.
монмь
монмь
мо[£ю
монмн
М.
мо[£мь
мо(£мь
мо(£н
монхь
Цвёрдая разнавіднасць
Адзіночны лік
Ж.р.
та тоі» тон ту
тою тон
М.р. тн ты
Множны лік
Н.р. Ж.р.
та ты
ті,хь ТІІМЬ та ты
ТІіМН тіхь
М.р.
Н.р.
TO того тому TO
тімь томь
Н.
Р. д. В.
Т. м.
ть того тому ть, тьн, Т'ЬТ'Ь, того тймь томь
Займеннікі
н.-в.
Р.-М. д.-т.
цвёрдай.
Парны М.р.
та
і мяккай
лік
Н.р. Ж.р.
ті>
тою тіма
разнавіднасцей адрозніваюцца
не
толькі тым,
што ў першых аснова канчаецца
на цверды, а ў
другіх — на мяккі зычны, а і склонавымі канчаткамі.
Параўнаем, напрыклад, некаторыя склонавыя формы адзіночнага
Р.
Д. т.
того (т-ого) тому (т-ому) тімь (т-імь)
і і і
мо|£го (Moj-ero) моі£му (Moj-ему) МОНМЬ (MOj-HMb)
(£го (j-ero) кму (j-ему) НМЬ (j-HMb)
і множнага ліку
Р.
ТІХЬ (т-’Ьхь)
і
МОНХЬ (Moj-HXb)
НХЬ (j-HXb)
Д.
T-jiMb (т-імь)
і
MOHMb (MOj-HMb)
НМЬ (j-HMb)
т.
тімн (т-імн)
і
монмн (moj'-hmh)
нмн (j-нмн)
Асобную змешаную разнавіднасць утвараў займеннік вьсь (вься, вьсе), які ў адных склонах меў такія канчаткі, як займеннікі мяккай разнавіднасці, а ў другіх — як займеннікі цвёрдай разнавіднасці.
Адзіночны лік
Р. вьсего (вьс-его) — як Moj£ro (морего)
Т. вьсЬмь (вьс-’Ьмь) — як тімь (т-імь)
Множны лік
Р. вьс'Ьх'ь (вьс-'Ьх'ь) — ЯК ТІХЬ (T-iXb) Д. ВЬСІіМЬ (BbC-iMb) — як т'Ьмь (т-'Ьмь)
§ 132. Змены ў займенніках мяккай разнавіднасці37
У назоўным склоне адзіночнага ліку займеннікаў мужчынскага роду мой, твой, свой, чый адбылася фанетычная змена — страта канцавога ь: Mojb (графічна — MOu)-»~Moj (мой), ceojb (графічна — свой) -> ceoj (свой). У займенніку ніякага роду канцавы націскны э(е) змяніўся на о: Mojo-^-Majo (маё), сво]э -> ceajo (сваё). Аснова гэтых займеннікаў і ў агульнаўсходнеславянскай і ў сучаснай беларускай мове — на j. Форма займенніка чый у назоўным (вінавальным) склоне адзіночнага ліку — з чь)ь (графічна — чьй): рэдукаваны ь перад / змяніўся на рэдукаваны й (гл. § 82, 83), які падоўжыўся, а з зацвярдзеннем ч супаў з ы, канцавы ь страціўся; 4bjb, такім чынам, чйа 4uj ^чы]). Аснова чый замацавалася ва ўсіх склонавых формах адзіночнага і множнага ліку: чыя, чыё, чыйго, чыёй, чыйму, чыім, чые, чыіх, чыім, чыімі, (на) чыіх (чьі]-а, чы]-о, чы]-го, чьі]-ой, чы]-му, ЧЫ]-ІМ, ЧЫ]-Э, ЧЫ]-ІХ, ЧЫ]-ІМ, чьц-імі).
У родным і давальным склонах адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду займеннікаў на й (/) адбылося своеасаблівае скарачэнне канчатка: моКго (Moj-ezo) Maj-го, твоНго (meoj-ezo)-*meaj-го, своНго (ceoj-ezo) -> ceaj-zo, чьНго (чь]-его)-+чы/-го, моІ£му (мо]-ему) -> xiaj-му, твоНму (meoj-ему) -> meajму, своНму (ceoj-ему) —► ceaj-му. Гэта скарачэнне з’явілася, можна думаць, вынікам своеасаблівага выраўноўвання з формамі іншых склонаў — змяншэння колькасці галосных (складоў); параўн.: (з) маім (ма]ім), (на) маім (ма/ім), rneajo, Majo, meaja, Maja, адпаведна і майго, майму, твайго, твайму (з двума галоснымі гукамі, з двума складамі).
У сувязі з развіццём катэгорыі адушаўлёнасці, яе выражэння ў вінавальным склоне, апрача спрадвечнай формы мой, твой, свой (з Mojb, reojb, ceojb), маё, тваё, сваё (з Moje, reoje, ceoje і г. д.), з’явілася другая форма — роднага склону: аглядаў свой сад, але даглядаў свайго сына.
I апошняя заўвага — пра выцясненне формаю творнага склону формы меснага. Творны склон меў форму (за) моймь, нашймь, вашймь (сталом, полем); месны— (на) мо^мь, нашемь, вашемь (стале, полі). Замацавалася і запанавала для абодвух склонаў першая форма; г. зн. стала: (на) маім, нашым, вашым (стале, полі), як і (за) маім, нашым, вашым (сталом, полем).
Абмяжуемся канстатацыяй змен фанетычнага характару ў займенніках нашь, вашь (гл. § 38). У назоўным-вінавальным склоне мужчынскага і ніякага роду страціўся канцавы ь, зычны ш зацвярдзеў; у родным склоне канчатак -его змяніўся на
37 Увайшло ў традыцыю спачатку разглядаць змены ў займенніках цвёрдай разнавіднасці, а потым — мяккай. Адступаем ад гэтай традыцыі з улікам таго, што ў гісторыі беларускай мовы формы займеннікаў мяккай разнавіднасці выцеснілі некаторыя формы цвёрдай.
-ага (аканне); у творным склоне страціўся рэдукаваны ь, зычны канчатка м зацвярдзеў (своймь —сваім, нашймь —>• нашым).
Са склонавых форм займеннікаў мяккай разнавіднасці жаночага роду патрабуе заўвагі родны склон: моІЦЬ, meo№t>, ceoUt, наше^. Да нас дайшоў фанетычна зменены былы канчатак -е^, дзе t> супаў з э(е), адбылося зліццё (сцяжэнне) ее->е: лоК'Ь^мае, твой.Ь^ твае. Узнік і пашырыўся ва ўжыванні і другі варыянт канчатка; побач з (у) мае (унучкі), (з) твае (парады), нашае, вашае ўжываюцца (прычым часцей) маёй, тваёй, сваёй, нашай, вашай.
У форме творнага склону, галоўным чынам у паўночнаўсходніх гаворках, узнік варыянт канчатка ў сувязі са стратаю канцавога у: маёю (Majojy) маёй (Majoj). Па аналогіі з назоўнікамі і прыметнікамі цвёрдай разнавіднасці (вадою і вадой, травою і травой, густою і густой) галосны э(е) супаў з о: маею Majojy і Majoj, твоМ.10 -> reajojy і reajoj, 4bjejy 4tdjojy і 4bljoj.
Са склонавых форм множнага ліку патрабуе тлумачэння голькі назоўны склон (змены ў вінавальным склоне — гэта змены ў назоўным і родным склонах).
У назоўным склоне множнага ліку займеннікі мужчынскага роду мелі канчатак -й: мой (мо/u), твой (тво]й), свой (ceoju), чьй (4bju), нашй3&; жаночага роду S: mo'S, reot, ceot, чьЬ, нашЬ 39; ніякага роду а (-я); моя, своя, твоя, наша40. У старажытнай беларускай мове працэс змяншэння форм назоўнага склону множнага ліку быў працяглы; спачатку забывалася форма назоўнага склону ніякага роду і ўжываліся мое (з moS) і мой. Паступова першая з іх запанавала як адзіная форма назоўнага склону множнага ліку: маё адказы, маё кніжкі, маё пажаданні41. Займеннікі наш, ваш у назоўным склоне множнага ліку захавалі форму былога мужчынскага роду: нашй (^нашы), ваійй (-+■ вашы).
§ 133. Змены ў займенніках цвёрдай разнавіднасці
Перш за ўсё адзначым істотную і прыкметную змену займенніка ть у назоўным склоне адзіночнага і множнага ліку. Гэты займеннік у назоўным склоне адзіночнага ліку меў формы: п і тот — мужчынскі род, та — жаночы, то— ніякі. У такім выглядзе яны дайшлі да нашага часу ў рускай мове: форма жаночага роду — та, ніякага — то, з дзвюх форм мужчынскага роду п і T-wb — фанетычна змененая другая.
38 Параўн.: мой і столй, твой і садй, чыі і стозй.
39 Параўн.: л/о-Ь і зёмліі, твоі і пуіці, своі і задачі.
40 Параўн.: твоя і поля, своя і дкьна.
41 У рускай мове запанавала мой, твой свой — былая форма назоўнага склону множнага ліку мужчынскага роду.
Былыя агульнаўсходнеславянскія (і агульнаславянскія) ть, та, то ў перыяд утварэння і развіцця мовы беларускай народнасці змяніліся і замацаваліся як поўныя формы (параўн.: тая і маладая, тое і дарагое). Тая — з та і ta , тое — з то і 1€ (як і маладая — з молода і іа , дорогое — з дорого і К ). Складаней было з формаю назоўнага склону мужчынскага роду. У агульнаўсходнеславянскай мове побач з п ужывалася форма тьть, якая ўтварылася шляхам падваення th: th + th. 3 такой падвойнаю асноваю займеннік ужываўся і ў старажытнай беларускай мове. Яшчэ ў дыялектах агульнаўсходнеславянскай мовы ўзнікла складаная (поўная) форма мужчынскага роду шляхам зліцця п і й (ттўь). Рэдукаваны п перад наступным / змяніўся на ы. рэдукаваны, які з часам падбўжыўся і супаў з ы; канцавы ь страціўся. Так развілася форма мужчынскага роду тый, якая бытавала ў жывой старажытнай мове, натуральна адлюстравалася ў старажытных беларускіх помніках, ужываецца ў частцы сучасных беларускіх гаворак. Помнікі засведчылі варыянт той, які запанаваў (яшчэ ў старажытны перыяд) у беларускай мове. Гісторыкі мовы мяркуюць, што ўзнікненне варыянта той (з тыі) звязана з уплывам на заканамернае тый (njb -> тый) займеннікаў мой, твой, свой (тый -> той). Ва ўсякім разе ў старажытнасці ўзнікла форма тый, паралельна ўжывалася і замацавалася форма той\ яна — нарматыўная (пры дыялектных тый, тэй).
У вінавальным склоне таксама замацаваліся формы той (мужчынскі род) і тое (ніякі род).
3 развіццём катэгорыі адушаўлёнасці спалучэнні тыпу (вьзьмй) гь конь у вінавальным склоне набылі форму роднага склону — (BbabMH) того коня ->таго каня.
Форма вінавальнага склону жаночага роду ту таксама змянілася на складаную, якая ўтварылася зліццём ту з адпаведнаю формаю займенніка 1й ў вінавальным склоне — ю (тую). Яшчэ ў помніках, напісаных у XIII ст. і на мяжы XIII—XIV ст., сустракаем: тая правда (Гр. 1229), на тую землю (Гр. 1284), тая... обйда, тую dtruHy, тую думу (Гр. 1300). У помніках наступных часоў: уся тая волость, усю тую дань (Гр. 1387), тая шкода (Ст. літ. 1566), трутйзну тую; я зрадцою бытй не хочу за тую ласку й почестност(ь); Трылцан тое чулн (Трыстан), тую панну; й назвалй тую землю Жомойть; была велмй красна тая dieKa й розумна (Рачынскі с.), тое свіато мннуло (Маг. акты 1578), на тое містцо; але што за лікарство на тое зло найтй маем? (Атыла).
Формы роднага і давальнага склону мужчынскага і ніякага роду граматычных змен не перажылі. Да нас дайшлі два варыянты формы роднага склону жаночага роду, абодва яны — фа'’нетычныя: таё і той (з rot). Абодва сустракаюцца ў помніках: тый два служе(б)нйкй прйехаліі до тое корчмы; з господынею тое корчмы (Суд. кн.), тое небеспечностй (Атыла), тое ж ночы... пойіол (Бава), co всее той землй (АЛМ).
У частцы дыялектаў агульнаўсходнеславянскай мовы ў
творным склоне адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду на месцы тімь паявілася форма тым(ь) —як вынік уплыву формы займеннікаў мяккай разнавіднасці (нашймь, вашймь, моймь, своймь, ймь) і поўных прыметнікаў (добрымь, л^тьнймь, сйнймь). Старажытныя беларускія помнікі XV—XVII ст. засведчылі форму творнага склону адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду тым('ь): зт> ectuifb тымг (АЛМ)42, с тым сыном (Ст. літ. 1529), пане, албо пустй Трыіцана, албо хочу сама себе убйтй тым MenoM^i (Трыстан), h^xto... был перед тым у князя (Рачынскі с.).
Як і займеннікі мужчынскага і ніякага роду мяккай разнавіднасці, займеннік той (тое) перажыў выцясненне формы меснага склону формаю творнага склону. Побач з ...пыталі о том (АЛМ), а в том бы шкода стала; в том лйсте (Ст. літ. 1529) сустракаюцца: на сейме тымт>; в тылгь... гневе (Еўлашэўскі)43. У апошнім тэксце ёсць: вг том року і в тым'ь же куте.
Адзіная форма для творнага і меснага склонаў адзіночнага ліку стала нормаю сучаснай беларускай літаратурнай мовы: (за) тым (берагам) і (на) тым (беразе), (з) тым (кашом) і (у) тым (кашы), (перад) тым (полем) і (на) тым (полі).
Займеннік гь (та, то) у назоўным і вінавальным склонах множнага ліку меў тры адпаведныя родавыя формы: п — тй (як і столй, плодй), та — ты (як і стЬны, рўкы), то — та (як і ok^на, сёла).
У жывой беларускай мове ўжо ў XV—XVII ст. пералічаныя формы множнага ліку не ўжываліся. На змену mu, ты, та прыйшлі поўныя формы, утвораныя зліццём тг, та, то з адпаведнаю формай займенніка й (мужчынскі род), t (жаночы род), ta (ніякі род): muu, mut, та\й. 3 гэтых трох форм пераважалі ў тэкстах XV—XVIII ст. першыя дзве — тые і тый (muu); тые з ты^ — форма жаночага роду, тый з muu — форма мужчынскага роду, у якой, як і ва ўскосных склонах (параўн.: т&сь — тых, тЬмь — тым), пасля т з’явіўся ы: тый cetmKU прйсягнулй (АЛМ, 1495), тый рокй мйнулй (АЛМ, 1498), тые кожемякй (АЛМ, 1495)44, тые, которые ся зьедуть (Ст. літ. 1566), прыступйлй тые рыцэры; тые его соромотйлй (Трыстан), людй... тые, што за Велею ос^лй, йгрйвалй на трубах (Рачынскі с.).
Былая форма жаночага роду тые пераважала і ў жывой народнай мове і ў пісьмовых помніках XV—XVII ст.45.
Як і ў творным склоне адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду, у родным, давальным, творным і месным склонах множнага ліку займеннік той (тая, тое) змяніў склонавыя фор-
42 Нарысы па гісторыі беларускай мовы. — Мінск, 1957, с. 134.
43 Тамсама.
44 Тамсама, с. 135.
45 Тамсама.
мы пад уплывам займеннікаў мяккай разнавіднасці і поўных прыметнікаў: на месцы т'Ьх'ь, t^md, тімй сталі ўжывацца формы:
тых — як і мойхТ), найшх'ь, вайійхн, добрыхт>, сйнйхт>,
тым — як і moumk, нашйм‘ь> eatuiiMt, добрымт>, сйнйм/ь, тымй — як і моймй, нашймй, вашймй, добрымй, сйнймй, тых — як і мойхт>, наіййх'ь, вашйх'Ь, добрыхк, сйнйх'ь.
Новыя формы адлюстроўваюцца ў старажытных тэкстах: з гыхг часовті (Ст. літ. 1529), тыхт> земль (Ст. літ. 1566), с ты(х) дубчйко(в) (Тры кар.), странамй тымй (Скарына, Юдзіф), у ты(х) колодезе(х) (Тры кар.), ты(м) суседом-ь; на ты(х) (Гр. 1465).
3 даўніх часоў у беларускай мове ўжываецца займеннік гэты. У яго складзе ўказальная часціца гэк і займеннік T^jb (та ці та\й, то ці тоК ). У форме мужчынскага роду з часам займеннік атрымаў гучанне гэты (з z-a-njb), у жаночым родзе — гэта і гэтая, у ніякім —гэто, гэта і гэтае. 3 двух варыянтаў жаночага і ніякага роду (гэта і гэтая, гэта і гэтае) у сучаснай літаратурнай мове пераважае першы.
§ 134. Змены ў займенніку увесь (уся, усё)
У § 131 паказана своеасаблівасць скланення займенніка вьсь (вься, вьсе)-, на аснове гэтай своеасаблівасці скланення ён выдзяляецца ў так званую змешаную разнавіднасць.
Скланенне займенніка змешанай разнавіднасці:
Адзіночны лік
М.р.
Н.р.
ж.р.
н.
вьсь
вьсе
вься
р.
вьсего
вьсего
вьсею
д.
вьсему
вьсему
вьсен
в.
вьсь
вьсе
вьсею
т.
вьс'Ьмь
BbC^Mb
вьсю
м.
вьсемь
вьсемь
вьсен
Множны лік
М.р.
н.р.
Ж.р.
н.
вьсн
вься
вьсЬ
р.
Bbcixb
д.
вьс'Ьмт>
в.
вьсгЬ
вься
вьс'Ь
т.
вьсЬмн
м.
вьс-Ьхі.
46 ІОргелевіч П. Д. Нарыс сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі. — Мінск, 1974, с. 278.
Парны лік
М.р. Н.р. Ж.р.
Н.-В. вься вьсЬ вьсЬ
Р.-М. вьсею
Д.-Т. вьсЬма
Перш чым сказаць пра змены ў склонавых формах займенніка вьсь, звернем увагу на фанетычныя змены ў ім: Н. вьсь вес', вься -> уся, вьсе -+■ усе -► ус'6\ Р. вьсего -> усяго, вьсеі усяе (і ўсёй); Д. вьсему усяму, вьсей-+усёй\ В. вьсь весь, вьсю усю, вьсе -> усё. Як бачым, толькі форма назоўнага і вінавальнага склонаў адзіночнага ліку мужчынскага роду засталася з пачатковым в, астатнія формы назоўнага і ўскосных склонаў сталі пачынацца з у (ў). Пад уплывам шматлікіх склонавых форм і ў назоўным-вінавальным склоне мужчынскага роду з’явіўся як прыстаўны у (ў): вес' увесь (ўвесь). Прыклады са старажытных беларускіх тэкстаў: уся тая волость (Гр. 1387), он самя> увесь (Рачынскі с.), вашн(х)... cnpae^ в-овесь (увесь) свет полон'ь светько(в) (Рымша), усйсправы (БА, 1499), усй меіцане (Ст. літ. 1529).
Займеннік вьсь змяніў свае склонавыя формы пад уплывам займеннікаў мяккай разнавіднасці і прыметнікаў:
Т. адз. ліку вьсЬмт>-+ всйм (усім) — як і моймь, нашймь, сйнймь;
Р. і М. мн. ліку вьсЬхі> -> всйх (усіх) —як і мойх'ь, нашйх'о, cuhuxh;
Д. мн. ліку вьс'Ьм'ь —>■ всйм (усім) —як і мойм-ь, нашйм'ь, сйнйм/ь;
Т. мн. ліку вьсЬмй -> всйма (усімі)—як і моймй, нашймй, CUHUMU.
Такія формы адлюстравалі і старажытныя беларускія помнікі: всйхь князей... u ecex^ воевнйковЯ); пленйль всй(х) сынов Тарсйных'ь; послал'ь... всйм народалп (Скарына, Юдзіф), всйхтз людей добрыхт> (Трыстан), пора(н)у са(м) Мйха(ль) поведа(л) на(м) всй(м) (Суд. кн.), сь всймй вой своймй (Вілен. л.), во всй(х) науках уже процвйта(л) (ЖАлякс.), no всйх гран.йцах'д (Ст. літ. 1566). Тэксты адлюстроўваюць і формы всех (всРх), всем (всім), всемй (всёмй).
3 родавых форм назоўнага склону множнага ліку (вьсй — мужчынскага, вьсЬ—жаночага, вься — ніякага) запанавала, як і ў іншых займенніках, фанетычна змененая форма жаночага роду: вьсб усе, як і Mob маё, тво-р тваё, сваЬ сваё.
§ 135. Займеннікі хто, што
Абодва гэтыя займеннікі ў форме назоўнага (а што — і вінавальнага) склону перажылі фанетычныя змены: кт>то ->• кто ->■ хто, чьто что што. Абодва яны — ад каранёвага элемен-
та к (к-г; *к-ь->чь, гл. § 31)
часціцы -то. Скланяліся наступ-
ным чынам:
Н. кьто чьто
Р. кого чего
Д. кому чему
В. кого чьто
Т. ЦІіМЬ чнмь
М. комь чемь
Склонавыя формы гэтых займеннікаў пасля разгляду скланення займеннікаў цвёрдай і мяккай разнавіднасцей зразумелыя. Параўнаем формы роднага (кого і чего), давальнага (кому і чему), творнага (цімь і чймь) склонаў. Займеннік кнто меў тыя склонавыя канчаткі, што і займеннікі цвёрдай разнавіднасці (Р. того, Д. тому, Т. тімь), а чьто — што і займеннікі мяккай разнавіднасці (Р. нашего, Кго, Д. нашему, ему, Т. нашймь, ймь). Займеннік чьто ў творным склоне захаваў сваю старажытную форму, змененую толькі фанетычна: чймь-+ чйм'—>■ чым. Займеннік кгто ў творным склоне меў форму
цімь, дзе заднеязычны к перад $ з дыфтонга оі заканамерна змяніўся на ц. У форме цімь адбыліся змены, з аднаго боку, пад уплывам каго, каму, якія пачыналіся з к; з другога боку, пад уплывам займеннікаў мяккай разнавіднасці ўзнікнамесцы -імь канчатак -ім (як і маім, тваім, сінім, летнім). Такім чынам, былой форме цімь адпавядае беларуская кім.
У месным склоне займеннікаў хто, йіто, як і займеннікаў тыпу той, наш, прыметнікаў і слоў прыметнікавага тыпу (моцны, добры, смачны, пяты, пасівелы, умацаваны), усталявалася форма творнага склону: на месцы комь — кім, на месцы чймь — чым; параўн.: (з) кім і (на) кім, (з) чым і (на) чым.
ПРЫМЕТНІК
§ 136. Агульныя заўвагі
Прыметнік перажыў свае змены; яны перш за ўсё — у гісторыі кароткай і поўнай формы, у страце формы парнага ліку, ва уніфікацыі формы ў некаторых склонах, напрыклад у назоўным множнага ліку. Гісторыкі мовы з пэўнасцю лічаць, што поўныя прыметнікі— вытворная форма, што «першапачаткова» прыметнікі мелі толькі кароткую форму.
Прыметнік найцяснейшым чынам звязаны з іншымі імёнамі, перш за ўсё з назоўнікам і займеннікам. Сувязь прыметніка з назоўнікам трэба бачыць не толькі ў сінтаксічнай функцыі прыметніка і яго дапасаванасці да назоўніка; прыметнік — гэта былы назоўнік у функцыі азначэння пры назоўніку. Прыметнікі тыпу смачная, трывожная, карысная — гэта складаныя словы, часткаю канчатка -ая з’яўляецца былы ўказальны займеннік я (смачна і я, трывожна і я, карысна і я); формы тыпу сіняга — з сйня і Нго, сіняму — з сйню і \£му.
Калі ў курсе сучаснай літаратурнай мовы ўвага акцэнтуецца на поўныя прыметнікі (на поўную форму прыметнікаў), якія запанавалі ў беларускай мове, то ў курсе гістарычнай граматыкі нельга пачынаць размову з поўных прыметнікаў, бо яны — вытворныя; поўныя развіліся з кароткіх.
Кароткія прыметнікі называюць іменнымі. Яны скланяліся літаральна так, як назоўнікі з асновамі на галосны.
Адзіночны лік
Цвёрдая разназіднасць
Мужчынскі род
Ніякі род
Жаночы род
н.
добрі (стол'ь)
добро (ведро)
добра (гора)
р.
добра (стола)
добра (ведра)
добры (горы)
д.
добру (столу)
добру (ведру)
добр-Ь (гор'Ь)
в.
добрь (столь)
добро (ведро)
добру (ropy)
т.
добрьмь (стольмь)
добрі>мь (ведрьмь)
доброю (горою)
м.
добрі (століі)
добрЬ (ведр-Ь)
добр'Ь (гор-Ь)
Мяккая разнавіднасць
Н.
сйнь (конь)
сяне (поле)
сння (земля)
Р.
сйня (коня)
сння (поля)
снн'Ь (земл’Ь)
д.
сйню (коню)
сйню (полю)
сйнй (землв)
в.
сйнь (конь)
сйне (поле)
сйню (землю)
т.
сйньмь (коньмь)
снньмь (польмь)
сйнею (землею)
м.
сйнй (конй)
сйнй (полй)
сйнй (землй)
Множны лік
Цвёрдая разнавіднасць
Н.
добрй (столй)
добра (ведра)
добры (горы)
Р.
добрь (столь)
добрь (ведрь)
добрь (горь)
д.
добромь (столомь)
добромь (ведромь)
добрамь (горамь)
в.
добры (столы)
добра (ведра)
добры (горы)
т.
добры (столы)
добры (ведры)
добрамя (горамн)
м.
добр'Ьхь (стоЛ’Ьхь)
добр'Ьхь (ведріхь)
добрахь (горахь)
Мяккая разнавіднасць
Н.
сйнй (конй)
свня (поля)
сйн-Ь (земл'Ь)
Р.
сннь (конь)
сннь (поль)
сйнь (земль)
д.
сннемь (конем-ь)
сннемь (полемь)
сйнямь (землямь)
В.
снн'Ь (кон-Ь)
сння (поля)
сйН'Ь (земл’Ь)
т.
сннн (конн)
СЙНН (ПОЛй)
сйнямй (землямй)
м.
снннх-ь (коннхь)
сйнйхь (полйхь)
сйняхь (земляхь)
6 Ф. Янкоўскі
161
Парны лік
Цвёрдая разнавіднасць
Н.-В.
Р.-М.
Д.-Т.
добра (стола) добру (столу) доброма (столома)
добр'Ь (ведрі) добру (ведру) доброма (ведрома)
добрі (гор-Ь) добру (ropy) добрама (горама)
Мяккая разнавіднасць
н.-в.
сння (коня)
сннн (полн)
сннн (землн)
Р.-М.
снню (коню)
снню (полю)
снню (землю)
д.-т.
сннема (конема)
сннема (полема)
снняма (земляма)
Як бачым, кароткія (іменныя) прыметнікі ў мужчынскім і ніякім родзе скланяліся, як назоўнікі з асноваю на o(jo); параўн.: новт> і столт>, нова і стола, нову і столу і г. д.; чйсто і oicbHO, чйста і ок'ьна, чйсту і ок'ьну і г. д. У прыметніках на заднеязычны (мкног'ь, велйкт>, сухь), як і ў назоўніках, перад й і 'S з дыфтонга оі(аі) чаргаваліся г : з', к: ц', х : с' (другое палаталізацыйнае пераходнае памякчэнне): Н. мн. л. м’ьнозй (як стозй), велйцй (як в'ьлцй), М. адз. л. м'ьнозр (як стоз-Ь), велйц’Ь (як вн>лцЬ), М. мн. л. м’ьнозіх'ь (як страс'Ьх’ь), велйц’Ьх'ь (як вЬЛЦІХ'Ь).
У жаночым родзе кароткія прыметнікі скланяліся, як назоўнікі з асноваю на a(ja); параўн.: нова і стРна, новы і стіны, HOeft І CTtHp і г. д.
Аднолькавае скланенне кароткіх прыметнікаў і назоўнікаў сведчыць пра надзвычайную блізкасць старажытных прыметнікаў і назоўнікаў. Некаторыя гісторыкі акрэсліваюць кароткія прыметнікі як назоўнікі-азначэнні пры назоўніках.
У агульнаславянскую эпоху ўзніклі поўныя прыметнікі. Утварыліся яны зліццём (складаннем) дзвюх асноў: кароткага прыметніка і ўказальнага займенніка й (м.р.), іа (ж.р.), К(н.р.): Н. Hoet і й(]ь) -> Hoe^u (Hoe^jb), ново і К(/е) -> новоМ. (новоіе), нова і ій(іа) новаій.-, Р. нова і Кго -> новаНго (Hoeajezo) — мужчынскі і ніякі род, новы і Kh -> новыЮ>— жаночы род; Д. нову і КмуновуНму (новуіему) — мужчынскі і ніякі род, нов^ і Нй -> нов^Кй -> нов^й — жаночы род.
Формы новаЦго, новаМму, новы\£р і падобныя перажылі змены, звязаныя са стратаю асновы займенніка /, прыпадабненнем суседніх галосных і зліццём (сцяжэннем) іх у адзін гук:
новаўего новаего -> новааго -> новаго, нову]ему новуему новууму новуму.
Утвораныя поўныя формы новаго, новуму перажылі змену пад уплывам займеннікаў цвёрдай разнавіднасці того, ового, тому, овому: новаго змянілася на нового, новуму на новому.
Паказанае ўтварэнне формы поўных прыметнікаў робіць зразумелым, чаму поўныя прыметнікі называюць займеннікавымі: у
лоўныя прыметнікі ўвайшоў займеннік (й, Кго, Нму і г. д.; іа, К-b, Кы і г. д.). Поўныя прыметнікі называюць таксама членнымі: займеннік a (ta, К.) называюць членам— паказчыкам пэўнасці: калі ў старажытнасці ішла размова пра пэўную, вядомую добрую сястру (а не ўвогуле пра сястру), ужываўся займеннік KL: добра fa сестра.
Поўныя прыметнікі — складаныя, паводле паходжання і ўтварэння, словы. Скланенне поўных прыметнікаў называюць займеннікавым або членным.
У старажытнай агульнаўсходнеславянскай мове ўжываліся і кароткія і поўныя прыметнікі. За кожнай разнавіднасцю паступова замацоўвалася пэўная сінтаксічная функцыя, сваё ўжыванне: поўныя (членныя, займеннікавыя) прыметнікі — у атрыбутыўнай, а кароткія (нячленныя) —у прэдыкатыўнай функцыі. Страчваючы здольнасць ужывацца ў атрыбутыўнай функцыі, кароткія прыметнікі пачыналі страчваць і здольнасць змяняцца— скланяцца; кароткія прыметнікі, такім чынам, пачалі страчваць скланенне.
Працэс страты кароткімі прыметнікамі скланення ў старажытнай беларускай мове праходзіў інтэнсіўна. У жывой народнай мове (пра гэта сведчаць тыя пісьмовыя тэксты XIV — XVII ст., якія адлюстроўваюць жывую народную мову — перапіска, дзелавыя дакументы і інш.) прадуктыўнасць кароткіх прыметнікаў ва ўсіх склонах была надзвычай малая; усё большае пашырэнне набывалі поўныя прыметнікі. Паступова яны запанавалі ў атрыбутыўнай функцыі (азначэнне), а з часам — і ў прэдыкатыўнай функцыі (выказнік).
Асабліва выразна відаць выцясненне поўнымі прыметнікамі кароткіх у ролі выказніка на ўжыванні формы мужчынскага роду: нават такія словы, як pad, варт, вінен, вінават, павінен, гатоў, у беларускай мове ўжываюцца і ў поўнай форме: pad і рабы, варт і варты, вінен і вінны, павінен і павінны, гатоў і гатовы. Што ж да вялікай колькасці адносных і якасных прыметнікаў (тыпу снежны, каменны, бярозавы, дубовы, ранішні, разумны, вузкі, люты, самотны і інш.), то яны, як норма, не ўжываюцца ў кароткай форме, хіба толькі ў паэтычных творах. Нават ва ўстойлівых фразеалагічных зваротах (рукікароткія!), нават у сказах тыпу Багатая наійа краіна! (Я. Колас) сустракаем поўную форму (кароткія, багатая).
Кароткія прыметнікі дайшлі да нас як «часткі» складаных слоў: вялікдзень (вялікабня) —назва свята, Наваградак (Навагрудак) —назва горада, а таксама ў вуснапаэтычных творах — набытках мінулых часоў: повен пабпечак. белых авечак; сябзіць як сіў галубочак; панёсся як буж.
§ 138. Прыналежныя прыметнікі
У далёкай старажытнасці прыналежныя прыметнікі, як і адносныя і якасныя, мелі толькі кароткую форму. Аднак развіццё і пашырэнне поўных прыметнікаў — агульная тэндэнцыя, што дзейнічала ў старажытнай беларускай мове,— прывялі да запанавання поўнай формы прыналежных прыметнікаў. Поўная форма прыналежных прыметнікаў ужывалася ў беларускай мове ўжо ў XIV—XVII ст. За перыяд з XVII ст. і да нашага часу прыналежныя прыметнікі паслядоўна набылі поўную форму: параўн.: Р. бацькавага, братавага; Д. бацькаваму, братаваму; Т. бацькавым, братавым; М. (на) бацькавым, братавым — як і добрага, сытага; добраму, сытаму; (на) добрым, сытым. I толькі ў назоўным склоне ўжываецца кароткая форма: бацькаў, матчын (м. р.), бацькава, матчына (ж. і н. р.). Наяўнасць кароткай формы ў назоўным і вінавальным склонах адзіночнага і множнага ліку не выключае прыналежных прыметнікаў з агульнага прыметнікавага скланення. Да гэтага трэба дадаць, што ў сучаснай беларускай мове (у народных гаворках, у мове мастацкіх твораў) і ў назоўным (вінавальным) склоне адзіночнага і множнага ліку сустракаецца поўная форма: бацькавы твар (А. Александровіч), братавую хату (К. Чорны), мужавыя боты (К. Чорны) 47, панічовы гібкі стан (ЯКупала), Нёманавае лона (ЯКолас), Святаслававыя ўнукі (ЯКупала).
Асобна адзначым форму вінавальнага склону прыналежных прыметнікаў пры назоўніках мужчынскага роду: перадаў настаўнікаў ліст, прыслаў братаў кажух (ліст, кажух — неадушаўлёныя назоўнікі) і запрасіў у госці бацькавага брата, паклікаў брыгадзіравага сына (брат, сын — адушаўлёныя назоўнікі).
Прыналежныя прыметнікі ў сучаснай беларускай мове — прадуктыўная катэгорыя (касманаўтава адзенне, лётчыкава знаходлівасць, у Коласавага брата, Брылёва вёска). Пры параўнанні беларускіх літаратурных твораў з перакладамі іх на рускую мову высвятляецца прыкметна часцейшае ўжыванне прыналежных прыметнікаў у беларускай мове, чым у рускай (гл. § 9).
У старажытнасці прыналежныя прыметнікі ўтвараліся не толькі пры дапамозе такіх суфіксаў, як -ов-, -ін-, а і пры дапамозе суфікса -j-(-je-, -ja-); так утвораны прыналежныя прыметнікі тыпу Боянь (з Боян+j + o'), Стрйбожь (Стрйбог+j + o), Мьстйславль (Мьстйслав+j+o), Нзяславль (Нзяслав+j + o). Страта гэтага тыпу ўтварэння прыметнікаў не зрабіла, аднак, уплыву на жыццёвасць прыналежных прыметнікаў у беларускай мове.
47 Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія. — Мінск, 1975, с. 92.
§ 139. Злітая (усечаная) форма прыметнікаў
Ад кароткай формы прыметнікаў трэба адрозніваць з л ітую, або ўсечаную, форму. Гэта форма — жывая з’ява ў народных гаворках, сустракаецца яна і ў мастацкай літаратуры. Злітую форму маюць перш за ўсё прыметнікі жаночага роду ў назоўным і вінавальным склонах адзіночнага ліку: дубова (дошка), цагляна (хата), асфальтава (дарога), летня (ноч), зімова (дарога), вясёла (песня), ціха (рэчка), цёпла (вада), смачна (груша), лёгка (зіма); дубову (дошку), вясёлу (песню), цёплу (ваду) і г. д.
Злітая форма знешне супадае з кароткаю, але гэта не кароткая, а змененая поўная форма; у ёй страціўся / (dy6oeaja —>дубоваа, дубовуіу -> дубовуу, смачна]а -► смачнаа, смачнуіусмачнуу), зліліся галосныя аа—>~а, уу^у (дубоваа-^дубова, дубовуудубову, смачнаа^ смачна, смачнуу^смачну). Ад кароткай формы злітая (як і поўная) адрозніваецца месцам націску: тйха, льггка, нова, добра, мйла; тйхў, льг-ькў. новў, добрў, мйлў — кароткія формы; ціха, легка, нбва, дббра, м'іла і ціху, лёгку, нбву, дббру — злітыя (сцягнутыя) формы, у іх націск на тым самым складзе, што і ў поўных: ціхая, лёгкая, нбвая, дббрая, мілая, ціхую, ддбрую, лёгкую, нбвую. Прыклады са сцягнутымі формамі з народных гаворак (Глускі р-н, Катка): 1 ў сына нбва хата, і ў дачкі нбва. Сынаву нбву бляхаю накрылі, а старўю прадалі. Сама (матка.— Ф. Я-) сьмёла й ббйка, то й дачку выгадавала сьмёлу й ббйку.
У частцы паўднёва-заходніх беларускіх гаворак бытуе злітая форма прыметнікаў ніякага роду ў назоўным (вінавальным) склоне: сухое — сухо або сухе, дзе фанетычна на месцы oje з’явіўся адзін галосны — о ці э(е), смачное— смачно або смачнэ, велікое — веліке або веліко, бурлівое — бурліво або бурлівэ.
§ 140. Скланенне поўных прыметнікаў у агульнаўсходнеславянскай мове
Цвёрдая разнавіднасць
Адзіночны лік
Мужчынскі род
Ніякі род
Жаночы род
н.
добрын (-ьн)
добро
добрая
р.
доброго (-аго)
доброго (-аго)
добро-Ь (-ьі’Ь)
д.
доброму
доброму
доброн
В.
добрьш (-ого)
доброе
добрую
Т.
добрымь (-ынмь)
добрымь (-ынмь)
доброю
М.
добромь (-Ьемь)
добромь (-'Ьемь)
доброн
Множны лік
н.
добрнй
добрая
добрыі»
р.
добрыхь (-ынхь)
добрыхь (-ынхь)
добрых-ь (-ЫНХ’ь)
д.
добрымь (-ыймь)
добрымь (-ыймь)
добрымь (-ынмь)
в.
добры'Ь
добрая
добры'Ь
т.
добрымй (-ыймй)
добрымй (-ынмй)
добрымн (-ЫНМй)
м.
добрыхь (-ыйхь)
добрыхь (-ынхь)
добрыхь (-ЫЙХ-ь)
Парны лік
Н.-В.
Р.-М.
Д.-Т.
добрая добрую добрыма (-ынма)
добр-Ьн
добрую
добрыма (-ыймэ)
добр’Ьн добрую добрыма (-ынма)
Мяккая разнавіднасць
Адзіночны лік
н.
СЙНЙЙ
сннее
снняя
р.
счнего (-яго)
сннего (-яго)
снн'Ь'Ь
д.
Сйнему (-юму)
сннему (-юму)
сннен
в.
сйнйй (-его)
сннее
сннюю
т.
СЙНЙМЬ (-ЙЙМЬ)
снннмь (-ннмь)
сннею
м.
сйнемь
сннемь
сннен
Множны лік
н. р.
снннн
СННЙХЬ
(-ййхь)
снняя
CHHHXb
(-ЙЙХ-ь)
сннігЬ
СНННХЬ
(-ййхь)
д.
снннмь
(-йймь)
СННЙМЬ
(-йймь)
снннмь
(-ЙЙМЬ)
в.
снн'Ь'Ь
снняя
снн'Ь'Ь
т.
снннмн
(-ЙЙМй)
снннмн
(-ЙЙМй)
СЙННМН
(-ЙЙМй)
м.
снннхь
(-HHXTj)
СНННХ-Ь
(-ЙЙХ-ь)
СЙНЙХ'Ь
(-ййхь)
Парны лік
н.-в.
СЙНЯЯ
СЙНЙЙ
СЙНЙЙ
Р.-М.
СЙНЮЮ
СЙНЮЮ
СЙНЮЮ
д.-т.
сйнймз (-йймз)
сйннма (-йнма)
сйнймз (-йймз)
He ўсе склонавыя формы аднолькава празрыстыя для ўспрымання і разумення. Лёгка, напрыклад, зразумець канчатак назоўнага склону адзіночнага ліку ў жаночым і ніякім родзе: добро + К -> доброе, сйне + сйнее, добра + td -> добрая, сйня + Id -> сйняя. Форма мужчынскага роду патрабуе тлумачэння: добр-б + u(jb) -> добр'ьй, сйнь + u(jb) -> сйныг, рэдукаваны т> (ь) перад наступным / змяніўся на ыр (ір), які, падоўжыўшыся, супаў з ы: dodp^jb -> добрыр]ь -> добрьць (-^добры), сйн.ь]ь -> сйHUpjb (^сіні)і8.
48 Пра змену ь, ь перад наступным / гл. § 82, 83.
Формы роднага склону адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага4 роду ўтварыліся шляхам далучэння да кароткага прыметніка адпаведнай формы займенніка w(K): добраМго, сйняНго, якія змяніліся фанетычна, а таксама пад уплывам займеннікаў того, кого, нашего, Кго: добраНго -> добраэго -> добрааго -> добраго -> доброго; сйняМго -> сйняэго -> сйняаго -> сйняго -> сйнего. У родным склоне жаночага роду ўзнікла форма добрыі£Ь, сйнЬШ; пад уплывам займеннікаў mot, cet атрымалася добро^, сйн^ (г. зн. — формы добры^, больш стара-
жытныя, чым добро^, сйн^~).
Прыметнікі мужчынскага роду ў вінавальным склоне мелі дзве формы; адна з іх такая, як у назоўным (добрый), другая — як у родным склоне (доброго). Форма вінавальнага склону жаночага роду — добру + ю (ю — форма вінавальнага склону займенніка fa), сйню -Iю.
Асаблівай увагі вымагае форма поўных прыметнікаў у назоўным склоне множнага ліку. Кароткія прыметнікі і займеннік й fa, Ю мелі ў назоўным склоне множнага ліку родавыя формы:
м. р. добрг — добрй, сйнь — сйнй і й — й\
н. р. добро — добра, сйнь — сйня і 1€— fa (е— я);
ж. р. добра — добры, сйня — сйнЬ і га — t (я — t).
Адсюль — тры родавыя формы поўных прыметнікаў у назоўным склоне множнага ліку: добрйа, сйнйй (м. р.), добрая, сйняя (н. р.), добрыЬ, сйніі (ж. р.).
У родным, месным, давальным, творным склонах множнага ліку заканамерна ўзніклі адпаведна формы добрыйхт>, сйнййх'ь-, добрынм'ь, cuhuumti; добрыамй, сйнйймй. У выніку зліцця (сцяжэння) на месцы спалучэння галосных ый (йй) атрымаўся галосны — ы або й: добрыхті, сйнйх'ь; добрым/ь, сйнймн; добрымй, CUHUMU.
§ 141. Змены ў поўных прыметніках
Беларуская мова ў асноўным захавала агульнаўсходнеславянскую сістэму займеннікавага скланення прыметнікаў, хоць і адбыліся змены. Сярод іх трэба назваць:
фанетычныя змены ў склонавых формах — канчатках; страта й у формах тыпу кл-ёчьскый, змена доброр (рукі) -^добрае ці добрай (рукі) і інш.;
узнікненне адной формы для творнага і меснага склонаў адзіночнага ліку прыметнікаў мужчынскага і ніякага роду: (з) родным (словам) і (у) родным (склоне), (за) шырокім (полем і (на) шырокім (полі), (за) бацькавым (дваром) і (на) бацькавым (двары); страту формы парнага ліку і інш.
Разгледзім гэтыя змены.
§ 142. Канчатак прыметнікаў мужчынскага роду ў назоўным і вінавальным склонах адзіночнага ліку
Прыметнікі на цвёрды зычны (у тым ліку на г, к, х) мелі канчатак -ый, на мяккі йй. Дзвюм літарам канчатка адпавядаюць тры гукі: ый — ы/ь, йй — ujb. Канцавы слабы ь, як і ўсякі канцавы ь у неаднаскладовых словах, страціўся, у выніку канчатак скараціўся (-ыі'ь-^ый, -ujb -йй). Я. Карскі адзначаў, што яшчэ ў XIII ст., г. зн. у пачатковы перыяд утварэння мовы беларускай народнасці, сустракаецца форма без канцавога й. Я. Карскі прыводзіць прыклад з граматы 1264 г.: готьскы берегь 49. У старажытных беларускіх тэкстах XV ст. не адзінкавыя прыклады адлюстроўваюць страту й: осподарь полоцкй, князь кобрйньскй, велйкй князь Лйтовскй, Рускй, Жомойтскй. Страта канцавога й прыметнікамі тыпу шчыры, разумны, сухі, дужы — старажытная беларуская асаблівасць.
Канцавы й страцілі ўсе словы прыметнікавага тыпу: такі, які, сякі-такі, кожны, усякі, усялякі, самы, гэты (займеннікі), першы, другі, трэці, сёмы, соты (парадкавыя лічэбнікі), выкармлены, збудаваны, скарочаны, схуднелы (дзеепрыметнікі).
Страта канцавога й прыметнікамі мужчынскага роду — асаблівасць беларускіх паўднёва-заходніх гаворак. Гэта асаблівасць стала нормаю беларускай літаратурнай мовы 50.
§ 143. Канчатак роднага склону адзіночнага ліку прыметнікаў жаночага роду
Ужо адзначалася, што формы новы.е'Ь, сйн^е-Ь змяніліся (пад уплывам формы займеннікаў rot, сеі, Moet) на новоі, cuHet. Галосны ведаем з фанетыкі, супаў з гукам э(е): новое, сйнее; ненаціскны галосны канчатка о, е супаў з а (аканне), узніклі варыянты канчатка: маладое і новае, сіняе. У паўднёва-заходніх гаворках, у вуснай народнай паэзіі сёння маем: (з) чыстае (крыніцы), (з) высокае (гары), (з) ціхае (ракі), (тае) смачнае (стравы); 3 харошае кг/шачкі [гняздзечка] добрыя птушачкі. (Прыказка) У багатае няўдалае валы ды каровы, а ў беднае сіраціначкі толькі чорныя бровы (Глускі, Любаньскі, Акцябрскі р-ны; поўдзень Валожынскага, Мінскага р-наў). У паўночна-ўсходніх гаворках канцавы галосны канчатка э(е) адпаў, узнік варыянт канчатка без э(е); добрай, чыстай, крынічнай, роднай, чужой, разумнай; гэты варыянт у літаратурнай мове часта ўжывальны, сустракаецца часцей за першы.
49 Гл.: Карскйй Е. Ф. Белорусы, вып. 2-3, с. 229.
60 Канцавы й захаваўся ў рускай і ўкраінскай мовах (вкусный, зймнйіт, смачнйй, сшшй) і не захаваўся, напрыклад, у польскай (dobry, siny), чэшскай (dobry, siny) мовах.
3 другога боку, беспадстаўна лічыць, што варыянт -ое(-ой) — па-за літаратурнаю нормаю. Яго сустракаем не толькі ў ЯКоласа (Ад роднае зямлі, ад гоману бароў...) і ў ЯБрыля (векавое мудрасці, вечнае наймічкі, лясное рачулкі, белае грэчкі, патрэбнае цішыні, вобраз старое маці, лугавое дарогі, людское працы), у Я. Скрыгана і К. Чорнага — пісьменнікаў родам з паўднёва-заходняй Беларусі, а і ў пісьменнікаў, якія паходзяць з зоны паўночна-ўсходніх беларускіх гаворак: у П. Броўкі (з прозы 70-х гг.: простае світкі, асаблівае ўвагі, пастуховае торбы, снежнае скульптуры, начное расы, марознае пары, вышыванае кофты), у М. Гарэцкага, у М. Танка і іншых прызнаных літаратараў, знаўцаў мовы.
Што да канчатка роднага склону адзіночнага ліку прыметнікаў мужчынскага і ніякага роду, то тут трэба адзначыць толькі супадзенне ненаціскнога о, э(е) з а(я) — аканне: старого — старога, смачьного — смачнага, л'ётьнего -> лётняга. У значнай частцы паўднёва-заходніх гаворак (напрыклад, на Навагрудчыне, Случчыне, Ваўкавышчыне), дзе аканне няпоўнае, канцавы ненаціскны о захаваўся: дббраго, смачнаго, худбго, а ў гаворках, дзе не развілося аканне (напрыклад, лунінецкіх, тураўскіх), маем дбброго, смачного, сінего.
§ 144. Канчатак меснага склону адзіночнага ліку
У агульнаўсходнеславянскай мове прыметнікі мужчынскага і ніякага роду мелі розныя канчаткі ў творным (добр-ымь, сйн-ймь) і месным (добр-омь, сйн-емь) склонах. Яшчэ ў старажытны перыяд развіцця беларускай мовы назіраецца ўжыванне ў месным склоне канчатка -ымь(-ймь); гэта засведчылі беларускія тэксты: в повітр Волковыйскймь, прй нйнешнйм-ь старосте (XV ст.), в гаю березовым'ь, в велйкймг князств-Ь, у панстве нашым'ь велйкймт, (XVI ст.).
Канчатак -ым(-ім) у месным склоне прыметнікаў мужчынскага і ніякага роду з’явіўся на месцы -омь(-емь) пад уплывам творнага склону. Такім чынам, форма творнага склону (-ымь^ым, -ймьім) выцесніла форму меснага (-омь, -емь)-, у выніку адна форма замацавалася ў двух склонах: за густым (лесам) і ў густым (лесе), з сінім (васільком) і на сінім (васільку), з цікавым (творам) і ў цікавым (творы), доўгім летнім (днём) і ў летнім (адзенні), пад сінім (небам) і на сінім (небе), з чарговым (заданнем) і ў чарговым (заданні). Гэта марфалагічная асаблівасць беларускай мовы пашырылася на ўсе словы прыметнікавага тыпу: за нашым (горадам) і ў нашым (горадзе), з маім (братам) і ў маім (пакоі), пад трэцім (дрэвам) і на трэцім (дрэве), за пафарбаваным (плотам) і на пафарбаваным (плоце).
§ 145. Канчатак назоўнага (вінавальнага) склону множнага ліку
3 § 140 ведаем, што прыметнікі ў назоўным і вінавальным склонах множнага ліку (як і адзіночнага) мелі родавыя формы: новіш, лЬтьнйй (м. р.), новая, лЬтьняя (н. р.), новыЬ, сйнЬЬ (ж. р.). У старажытных беларускіх тэкстах сустракаюцца ўсе тры формы. Тэксты засведчылі і другое: пашырэнне і своеасаблівае спаборніцтва ва ўжыванні двух (з трох) канчаткаў — мужчынскага (-ый, -йй) і жаночага роду (-ыЬ, -bt). Паступова ў старажытнай беларускай мове запанавала апошняя форма -ыЬ, -wb (—>--ыя, -ія). Прыклады з тэкстаў XV—XVI ст.: шкоды велйкія, горкія слезы, сведомыя людй, мешчане могілевскія, тыя речй рухомыя, сукнй паходнмя, кола новыя, ліхія слова, домы сыновскыя, ланцугй железныя, народы земныя.
§ 146. Ступені параўнання прыметнікаў
Катэгорыю ступеней параўнання (адпаведныя формы) прыметнікі мелі ў агульнаславянскай мове-аснове, адкуль яна (катэгорыя) перайшла, як спадчына, у агульнаўсходнеславянскую мову-аснову. У далёкай старажытнасці была толькі вышэйшая ступень параўнання, у больш позні час развілася найвышэйшая ступень.
Як і ўвогуле прыметнікі, вышэйшая ступень была кароткай формай, яна скланялася, мела родавыя адрозненні.
Пакажам кароткую форму вышэйшай ступені ў асобных склонах.
Адзіночны лік
Мужчынскі род
Ніякі род
Жаночы род
Н. см'Ьл-Ьн
см’Ьл'Ье
см-Ьл"Ьншн
новін
нов'Ье
нов-Ьншн
болнн
боліе
большн
Р. сміл'Ьнша
см’Ьл-Ьнша
см-ЬлЬнш-Ь
нов-Ьпша
нов-Ьнша
нов-ЬншЬ
больша
больша
больш'Ь
Д. см'Ьл'Ьншу
см'Ьл-Ьншу
смііл-Ьншн
нов'Ьншу
нов-Ьншу
нов-Ьншн
большу
большу
большн і г. д
Вышэйшая ступень утварылася далучэннем да асновы якасных прыметнікаў суфіксаў -buuiі -ьш-, прычым першы ўжываўся часцей, чым другі. Зычны суфікса ш (ён паходзіць са спалучэння cj) ужываўся ва ўсіх склонах, апрача назоўнага склону адзіночнага ліку ў мужчынскім і ніякім родзе; яшчэ ў эпоху, калі дзейнічаў закон адкрытага склада, ш страціўся: смЬлЬнш,
Hoetutu — смілій, новБй; y іншых склонах вышэйшая ступень канчалася на галосны і зычны ш захаваўся.
У старажытнай беларускай мове кароткія прыметнікі страцілі скланенне і ўжываліся толькі ў форме назоўнага склону, выконваючы прэдыкатыўную функцыю: той смелей, чорнее ночй (Трыстан), ты не старей (Скарына, Руф). Былая кароткая форма назоўнага склону дайшла да нас як прыслоўе: ісці цішэй, бегчы шпарчэй, рабіць разумней, апрануцца цяплей, набраць болый (болей).
У беларускай мове запанавала поўная форма вышэйшай ступені якасных прыметнікаў з суфіксам -ейш-(-эйій-) 51. Помнікі сведчаць, што яна ўжывалася і ў старажытнай беларускай мове. Ужыванне і запанаванне поўнай формы вышэйшай ступені абумоўлена агульнай тэндэнцыяй у гісторыі беларускай мовы — пашырэннем поўных (займеннікавых) і выцясненнем кароткіх (іменных) прыметнікаў. Прыклады са старажытнай мовы: йншому, etpHtumoMy... отдадйм (АЗР, II, 203), хлебт) сокрйтый смачнейшй (Скарына), тым важнізіішая тая продажа была (АВАК, IX, 177), горчейшу нежелй сьмьрть (Скарына) 52.
У старажытных тэкстах сустракаецца поўная форма вышэйшай ступені з варыянтам суфікса -айш-: кріпчайшый, множайійым'ь. Ужыванне яе тлумачыцца пісьмовай традыцыяй, вышэйшая ступень прыметнікаў з суфіксам -айшне была ўласціва старажытнай беларускай мове, не ўласціва яна і сучаснай.
У сучаснай беларускай літаратурнай мове заканамерна ўжываецца вышэйшая етупень прыметнікаў з суфіксамі -ейш(-эйш-) і -ш-(-ый-): разумнейшы, смачнейшы, лягчэйшы, дужэйшы, лепшы, горшы., большы.
Беларускія старажытныя пісьмовыя помнікі адлюстравалі найвышэйшую ступень параўнання прыметнікаў з прэфіксам най-: найгорчейшы, найвышшйй, найліпйіая, найпервеййіая; з прэфіксам на-: наголовнейшую, нацуднейшое, надолжейшйй; з займеннікам самы: самое первейшое, самого головного, самый добрый, самую л’Ьпшую.
Найвышэйшая ступень з прэфіксам навыйшла з ужывання.
Сучасныя формы вышэйшай і найвышэйшай ступені тыпу разумнейшы(-ая, -ае, -ыя), лепшы(-ая, -ае -ыя), самы разумны (самая разумная і г. д.) скланяюцца, як і іншыя прыметнікі.
61 Старажытнай беларускай мове «кароткія формы вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў ужо не былі ўласцівы», «у перыяд фарміравання беларускай народнасці скланення кароткіх прыметнікаў у форме вышэйшай ступені ужо не існавала. Старажытныя ж формы вышэйшай ступені кароткіх прыметнікаў мужчынскага і ніякага роду тыпу яснее, простее, крашей з цягам часу пачалі ўжывацца як формы вышэйшай ступені параўнання прыслоўяў. Поўныя ж формы вышэйшай ступені прыметнікаў у старабеларускай мове атрымалі далейшае развіццё» (Булыка A. М., Жураўскі A. /., Крамко 1. I. Гістарычная марфалогія беларускай мовы, с. 172).
52 Прыклады з кн.: Булахаў М. Г. Прыметнік у беларускай мове, с. 73.
ЛІЧЭБНІК
§ 147. Агульныя заўвагі
Як ужо адзначалася, у старажытнасці не было часціны мовы лічэбнік. Гэта нельга разумець так, быццам бы не было слоў з лікавым значэннем. Напрыклад, у агульнаславянскай і агульнаўсходнеславянскай мовах слова то мела лікавае значэнне, а ў граматычных адносінах яно не адрознівалася ад назоўнікаў: змянялася па склонах у адзіночным (сьто, сьта, my), у множным (сьта, сьп, сьтомт>), у парным (d^ei mi, dtey my) ліках, належала да слоў ніякага роду (як назоўнікі з асновай на о тыпу окьно. Слова mo, такім чынам, мела лікавае значэнне, але не мела такіх граматычных асаблівасцей, якія вылучалі б яго з назоўнікаў. Слова десять скланялася ў адзіночным, множным і парным ліках, як назоўнікі. Словы пяць, шэсць мелі пры сабе паясняльныя словы (як і назоўнікі клець, дань), г. зн. у мове былі спалучэнні тыпу дай лгьні ту (тую) пять, ту (тую) шесть і падобн.53. У дзвінскіх граматах ёсць спалучэнні: а йзойде та е 54 лігь, а друга s 55 пудовт> ржй; у аповесці «Атыла»: а нйне можеть другую двадцать мйль уехата.
У эпоху ўтварэння трох усходнеславянскіх моў словы з лікавым значэннем перажываюць змены, у выніку якіх з часам утвараецца новая часціна мовы — л і ч э б н і к. Словы з лікавым значэннем паступова набываюць новыя характэрныя асаблівасці. Так, напрыклад, слова дзесяць страціла катэгорыю ліку, катэгорыю роду, не аб’ядноўваецца з назоўнікамі паводле сваёй граматычнай характарыстыкі, калі не лічыць аднолькавых з назоўнікамі тыпу клець, павець (у адзіночным ліку) склонавых канчаткаў. Тое самае можна сказаць пра слова сто, яно захавала толькі дзве склонавыя формы (сто і ста), не мае граматычнай катэгорыі ліку, яго не аднясеш да пэўнага роду. Лічэбнікі 051147) (одьна, одьно, одьнн, одьны, одьна), дт>ва (дтіві), оба (обі), трйе (трй), четыре (четыра) граматычна былі блізкія да прыметнікаў. Так, з назоўнікамі мужчынскага роду (у множным ліку) спалучалася форма четыре, а з назоўнікамі жаночага і ніякага роду—четырй: четыре столй, четырй рікы. 3 часам слова чатыры страціла родавае адрозненне: чатыры сталы, чатыры. акны, чатыры ракі. Форма dvei спалучалася з назоўнікамі жаночага і ніякага роду (дт>ві ріці, d^ei октіні), форма два — з назоўнікамі мужчынскага роду. Гэтак спалучаюцца
53 У Маскве ў XVI ст. і пазней гаварылі: ma пять дерезень сгорЬла, в ту пять ден, в ту шесть лет взялй осмь городов, подождй одну пятнадцать ден. (Черных П. Я. Нсторнческая грамматнка русского языка. — М., 1952, с. 205).
N
54 е — пяць.
N
55 S — шэсць.
формы два, дзве і сёння ў чэшскай мове. У беларускай форма два стала ўжывацца і ў спалучэннях з назоўнікамі ніякага роду: не толькі два слупы, два ясакары, два буслы, два песняры, а і два акны, два плячы, два гумны, два пытанні, два заданні, два апавяданні.
§ 148. Лічэбнік адзін
Лічэбнік адзін у старажытнасці меў тры родавыя формы (одйн/ь, одьна, одьно) і скланяўся так, як займеннікі цвёрдай разнавіднасці (ть, та, то).
Мужчынскі род
Ніякі род
Жаночы. род
Н.
одннт.
одьно
одьна
Р.
одьного
одьного
ОДЫІО'Ь
д.
одьному
одьному
одьнон
в.
одннь
одьно
одьну
т.
одьнймь
одьн'Ьмь
одьною
м.
одьномь
одьномь
одьнон
Скланенне колькаснага лічэбніка адзін (адна, адно) у аснове захавалася; змены ў яго формах амаль тыя самыя, што і ў займенніку ть (та, то); гэта, напрыклад, з’яўленне ў творным склоне адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду канчатка -ым — супадзенне формы меснага склону з формаю творнага: на адным (кані), у адным (горадзе), пры адным (возеры), у адным (акне) —як і (з) адным (канём), адным (днём), (з) тым адным (хлопцам), (за) адным (возерам), (з) адным (акном).
У назоўным (вінавальным) склоне адзіночнага ліку захавалася іменная (кароткая) форма: адзін (^-oduH^), адна (+-одьна), адно (^одьно). Формы адное (дзіцятка), адная (дачка) дыялектныя.
Займеннік адзін (адна, адно) меў у назоўным (вінавальным) склоне множнага ліку тры родавыя формы: одйнт>— одьнй (як столт) — столй, рогт> — розй), одьна— одьны (як стёна — стізны, рука — рукы), одьно — одьна (як окьно — 6к.т>на, поле — поля). 3 трох родавых форм замацавалася былая форма жаночага роду: одьны-> адны 56 (параўн.; у рускай мове однй — былая форма мужчынскага роду). У частцы беларускіх гаворак (Дзятлаўскі, Карэліцкі і інш. р-ны), часам у мастацкіх творах ужываецца поўная форма адныя (як і тыя, гэтыя, кемлівыя, шчырыя).
Лічэбнік адзін у множным ліку скланяецца, як прыметнікі і займеннікі тыпу той, наш, гэты: Р. адных — новых, усіх, маіх,
5в У множным ліку лічэбнік адзін ужываецца ў спалучэнні з такімі назоўнікамі, як абцугі, вароты, дзверы, штаны. У прыкладзе Схуднеў, адны вочы засталіся слова адны лічэбнікам не з’яўляецца.
нашмх, гэтых; Д. адным — новым, усім, маім, нашым, гэтым; Т. аднымі — новымі, усімі, маімі, нашымі, гэтымі.
Фанетычныя змены ў разгледжаным лічэбніку відавочныя: одйн.'ь^-адзін, одьного—^ аднаго, одьному -> аднаму і г. д.
§ 149. Лічэбнік два (дзве)
На скланенні лічэбніка два (дзве) спынімся больш падрабязна: істотна змяніліся яго склонавыя формы.
У спалучэннях з гэтым лічэбнікам выражалася катэгорыя парнасці назоўнікаў і іншых слоў. Як ужо адзначалася, граматычная катэгорыя парнасці (катэгорыя парнага ліку) страцілася. Гэта адбілася і на формах лічэбніка два (дзве). У парным ліку слова два (дзве) мела формы назоўнага-вінавальнага, роднага-меснага, давальнага-творнага склонаў. Форма мужчынскага роду дгва спалучалася з назоўнікамі мужчынскага роду: dbea коня, д-ьва воза, а форма жаночага і ніякага спалучалася з назоўнікамі жаночага і ніякага роду: dveb eecnt, d'be'b noAOct, d^et ноз-b; окьнр, ведр-b, d^et полй (параўн. з сучаснымі: два акны, два вядры).
У родным-месным склоне лічэбнік два (дзве) меў дзве формы: займеннікавую — d-ьвою (для ўсіх трох родаў) і іменную— d^ey (таксама для ўсіх трох родаў): бьвою робу, в'ьлку, сестру; d'bey робу, e^AKy, сестру. Абедзве гэтыя фор^чы дайшлі да нас у складаных словах: дваюрадны. (брат), дваюрадная (сястра), двусастауны, але не захаваліся як асобныя склонавыя формы роднага і меснага склонаў (сучасныя двух і дзвюх).
У давальным-творным склоне былі дзве разнавіднасці адной формы: д'ьвома рукама, столома і dbetMa земляма, конема; параўн. з сучаснымі: двума стагамі, сталамі; дзвюма рукамі, землямі.
Такім чынам лічэбнік d'bea (днв-Ь) меў наступныя формы: Н.-В. дьва (м.р.) дьв’Ь (ж. і н. р.) Р.-М. дьвою і дьву
Д.-Т. дьвома і д’ьвіма
Якія ж змены адбыліся? 3 назоўнікамі ніякага роду стала спалучацца форма dea: d^et eedpt -+два вядры, dveft OKWh два акны.
Ва ўсіх ускосных склонах (апрача вінавальнага, калі ён супадае з назоўным) запанавалі новыя формы, асноваю для якіх з’явілася былая іменная форма роднага і меснага склонаў d'bey, ускладненая ўплывам скланення прыметнікаў і лічэбнікаў тры, чатыры: у давальным — d'beyі -мь (параўн.: сйнймь, трьм'ь, четырьм'ь) -^ьвум'ь-, у родным і месным — dbeyі -хг (параўн.: сйнйх'Ь, трьх'ь, четырьх'ь) ->■ дьвух'ь. I для творнага склону асноваю з’явілася d'bey--, ад формы d-beoMa ў творным склоне захавалася канцавое -ма: б'ьв'Ьма-^-бвума.
Ва ўскосных склонах лічэбніка dea (бзве) у беларускай mo-
ве ўзнікла родавае адрозненне — асаблівасць, якой няма ў іншых усходнеславянскіх мовах. Гэта адрозненне выражаецца не канчаткам, а характарам асновы: пры назоўніках мужчынскага і ніякага роду аснова лічэбніка цвёрдая (незалежна ад характару асновы назоўніка, з якім спалучаецца лічэбнік), пры назоўніках жаночага роду — мяккая: Н. два і дзве (дз'в'э), Р. двух і дзвюх (дз'в'ух), Д. двум і дзвюм (дз'в'ум), Т. двума і дзвюма (дз'в'ума), М. двух і дзвюх (дз'в'ух).
Што родавае адрозненне ва ўскосных склонах развілося яшчэ ў старажытнасці — у мове беларускай народнасці, пацвярджаюць помнікі: дзвех'Ь і двох (Ст. літ. 1588), на двюх7> подводахТ), тыхт> двухт> товарйшов'ь> двох'ь Лйтвйнов-ь (Дзвін. гр.).
§ 150. Лічэбнік абодва (абедзве)
Лічэбнік абодва (абедзве) складаны: абодва — з оба + дт>ва, абедзве — з odt + d^ep. У старажытных беларускіх тэкстах сустракаюцца з XIV ст. Іншы раз у тэксце стаяць побач оба і д'Ьва, обі і d^et: у оной зваде оба два ся ранйлй (Ст. літ 1566), тые два братенйка оба седйтанаозере на Мяделе (АЛМ, 1495) 57.
He зусім зразумелае ўзнікненне о (пасля б) у форме абаdvea^ абодва., дзе заканамерны быў галосны а (дарэчы, у частцы сучасных гаворак жывым фактам застаецца абадва). Магчыма, узнікненне о адбылося па аналогіі з іншымі словамі, у якіх вымаўляецца галосны о на месцы націскнога а (каціцца — кбціцца, зайсці — збйдзеш, знайсці — знбйдзеш).
§ 151. Спалучэнне назоўнікаў з лічэбнікам два
Страта катэгорыі парнага ліку і адпаведных форм павінна была адбіцца і на асаблівасці спалучэння назоўнікаў з лічэбнікам два (дзве). У старажытнасці назоўнікі ў такіх спалучэннях мелі форму парнага ліку, са стратаю яго гэту форму замяніла іншая; яшчэ ў мове беларускай народнасці ўжывалася форма множнага ліку: два грошы (Ст. літ. 1588), дворы два (АЛМ, 1495). Замацаванню формы множнага ліку ў спалучэннях з два (дзве) садзейнічалі (магчыма — не толькі садзейнічалі) заканамерныя спалучэнні з тры, чатыры: тры раманы, тры сябры, чатыры тамы, чатыры пінчукі і падобн.
§ 152. Лічэбнікі тры, чатыры
Лічэбнікі тры, чатыры мелі наступныя склонавыя формы:
Н. трне, четыре (м. р.) трн, четырн (ж. і н. р.)
Р. трян, трьхь, четырь, четырьхь
Д. трьмь, четырьмь
В. трн, четырн
Т. трьмн, четырьмн
М. трьхь, четырьхь
57 Прыклады з кн.: Нарысы па гісторыі беларускай мовы, с. 191.
Родавае адрозненне слоў тры, чатыры ў назоўным склоне страцілася, захавалася былая форма жаночага і ніякага роду з пэўнымі фанетычнымі зменамі: трй — тры, четырн — чатыры58.
Ва ўскосных склонах, апрача творнага, былыя формы таксама зазналі фанетычныя змены: трьх'Ь -> трох, четырьх'ь -> чатырох; трьмг -> тром, четырьм'ь ->• чатыром.
Што ж да формы творнага склону, то яна змянілася пад уплывам лічэбніка два: трьмн -> трыма, четырьмй^ чатырма (параўн.: d^eoMa -> двума, d^e^Ma-^ дзвюма).
§ 153. Лічэбнікі пяць— дзевяць і дзесяць
н.
р.
д.
пять пятн пятн
В. Т. М.
пять
пятью (-ню) пятн
Адзіночны. лік
Множны лік
Парны лік
н.
десять
десяте (-н)
Н.-В. десятн
р.
десяте (-н)
десять
Р.-М. десяту
д.
десятн
десятьмь
Д.-Т. десятьма
в.
десять
десятн
т.
десятью (-ню)
десятьмн
м.
десяте
десятьхь
Скланенне лічэбнікаў пяць — дзевяць дайшло да нас у сваім былым выглядзе. У родным, давальным, месным склонах захаваўся (як і ў назоўніках тыпу клець) былы канчатак -і; у творным склоне фанетычныя змены прывялі да ўзнікнення падоўжанага зычнага: пяу'ў (але шас'ц'ў).
Лічэбнік дзесяць перажыў больш прыкметныя змены. Як і лічэбнікі пяць — дзевяць, ён мае склонавыя формы толькі адзіночнага ліку, страціў катэгорыю ліку. Дзесяць дайшло да нас як састаўная частка складаных лічэбнікаў; у адных яно так змянілася, што стала фактычна суфіксам -ццац' (у словах адзінаццаць — дзевятнаццаць, дваццаць, трыццаць), у другіх мае форму -дзесят (пяцьдзесят— восемдзесят); -дзесят— гэта былая форма роднага склону слова дзесяць у множным ліку.
§ 154. Лічэбнікі адзінаццаць — дзевятнаццаць
Лічэбнікі групы адзінаццаць — дзевятнаццаць складаныя. Яны ўзніклі з граматычных спалучэнняў. Лічэнне пасля дзесяці ішло як бы накладаннем адзінак (odunz, dtea і г. д.) на дзесяць. Адзінаццаць паходзіць з былога прыназоўнікавага спалучэння, у якім прыназоўнік на патрабаваў меснага склону, одйн/ь на десяте, дзе десяте — форма меснага склону адзіночнага ліку слова дзесяць; дванаццаць — з d^ea на десяте (параўн.: акуляры на стале, гняздо на таполі) і г. д.
68 У рускай мове — форма мужчынскага роду четыре.
Утвораныя складаныя словы одй.н/ьнадесяте — девятьнадесяте былі з неўласціва вялікаю для старажытнай мовы колькасцю складоў (галосных); аб’ядноўваючыся ў адным слове, частка -десяте страчвала націск, у ёй галосны э(е) рэдукаваўся і страціўся. Так десяте змяняецца на д'сят', у выніку іншых змен — на ццяц' ццац': дванаццаць, трынаццаць іг. д. У лічэбніках гэтай групы адбыліся іншыя фанетычныя змены: у слове одйн’ьнадесяте страціўся г, зліліся (сцягнуліся) нн -> н, ненаціскны о супаў з й; у слове шестьнадесяте новая група зычных, спрасцілася (стьн^-стн-^ сн).
Лічэбнікі адзінаццаць — дзевятнаццаць захавалі асаблівасці скланення лічэбнікаў пяць — дзесяць.
Першаю часткаю лічэбніка дванаццаць з’явілася форма мужчынскага роду два д-ьва)^: двана(д)ца(ть) рублей (Ст. літ. 1566), д'ьванад'ьцать кошовт, (Цяпінскі), грошей коп'ь дванадцать (Акт. Мінск.). Ва ўсіх лічэбніках разгледжанай групы націск замацаваўся на былым прыназоўніку на, што стаў унутранаю часткаю слова (інтэрфіксам): адзінаццаць, трынаццаць, чатырнаццаць, пятнаццаць і г. д.60
§ 155. Лічэбнікі дваццаць, трыццаць
Як і ў лічэбніках адзінаццаць — дзевятнаццаць, у словах дваццаць, трыццаць апошняя частка — змененае дзесяць-, і тут дзесяць набыло гучанне -ццаць (гэта гучанне абазначаецца і на пісьме). Аднак -ццаць у лічэбніках дваццаць і трыццаць — былыя розныя формы. Мы ўжо бачылі, што -ццаць у словах тыпу адзінаццаць— з былой формы меснага склону десяте. А ў слове дваццаць? Вядома, што старажытнае два спалучалася з адпаведнаю формаю парнага ліку, а слова десять у назоўным склоне парнага ліку мела форму десятй, г. зн. дваццаць паходзіць са спалучэння д-ьва десятй. Са словам тры (назоўны склон) спалучалася тое ці іншае слова ў форме назоўнага склону множнага ліку (як і ў сучаснай мове: тры хаты, тры вазы). Такім чынам, десяте ў спалучэнні трье десяте і десятй ў спалучэнні d^ea десятй змяніліся аднолькава — на -ццаць (як і ў адзінаццаць, дванаццаць).
Лічэбнікі дваццаць, трыццаць успрынялі скланенне групы лічэбнікаў пяць — дзесяць.
§ 156. Лічэбнік сорак
У старажытнай мове ўсходніх славян са значэннем сучаснага лічэбніка сорак. ужываліся четыре десяте(-й) і copon^. Слова сорокті з часам выцесніла больш ранняе четыре десяте(-й).
59 Параўн. у рускай мове: двенадцать — з дові на десяте.
60 Параўн. у рускай мове: двенадцать, трйнадцать, пятнадцать — девятнадцать, але: одйннадцать, четырнадцать.
Меркаванне некаторых лінгвістаў пра запазычанне ўсходнімі славянамі слова сорак. недаказанае; замацавалася іншае меркаванне: сорак— не запазычанае, а спрадвечна славянскае слова; сорок'ь — сорочьк-ь (параўн.: сорочька) як мерка (мяшок), як набор скурак на футра (сорак вавёрчыных або сабаліных скурак). Прыгадаем вядомыя прыклады з дзвінскіх грамат: ё сороковт> бЬлкы, десять рубловг да г 61 сорокй білкй, трй сорокй б’йлг.
Слова сорокь — былы назоўнік з асноваю на о, які скланяўся ў адзіночным, множным і парным ліках. Паступова гэта слова фактычна пайшло па шляху страты скланення і ўжываецца зараз толькі ў дзвюх формах: сорак і сарака. У жывых народных гаворках яно звычайна мае толькі першую форму: У мяне было сорак рублікаў. He хапіла яійчэ сорак — быў бы касцюм. (Глуск) Ці паверыце? Усіх хатаў было пад сорак. I ў сорак хатах не было й аднаго мушчыны. Хай гарыць вайна тая. (Дзятлаўскі р-н, Вялікая Воля) Што я зраблю з тымі сорак авечкамі? (Глускі р-н, Слаўкавічы)
Былое четыре десяте (як і два десятй) стала складаным словам і захавалася ва ўсіх, апрача ўсходніх, славянскіх мовах (параўн.: чэшск. ctyricet, польск. czterdziesci, балг. четйрйдесет).
§ 157. Лічэбнікі пяцьдзесят—восемдзесят
У складаных лічэбніках пяцьдзесят — восемдзесят звяртае на сябе ўвагу форма другой часткі — дзесят. Такая форма слова дзесяць сустракаецца толькі ў складаных лічэбніках пяцьдзесят, шэсцьдзесят, семдзесят, восемдзесят. Яна адгалосак былога скланення слова дзесяць як назоўніка: десяп — форма роднага склону множнага ліку. Пяцьдзесят — з пять десяп, шэсцьдзесят — з шесть десять, семдзесят — з семь десяп, восемдзесят—з осмь десять (параўн.: пяць рублёў, шэсць двароў, сем сталоў, восем год).
Калі ў групе лічэбнікаў адзінаццаць — дзевятнаццаць, у лічэбніках дваццаць, трыццаць другая частка стала суфіксам і яны скланяюцца, як і пяць, шэсць, то ў словах пяцьдзесят — восемдзесят другая частка не стала суфіксам, абедзве часткі гэтых слоў змяняюцца па склонах: Р., Д., М. пяцідзесяці, шасцідзесяці. (як і пяці., солі), Т. пяццюдзесяццю, шасцюдзесяццю (як і пяццю, соллю).
Словы пяцьдзесят, шэсцьдзесят, як і пяць, дваццаць, не маюць катэгорыі роду, ліку; яны скланяюцца, як назоўнікі трэцяга скланення ў адзіночным ліку.
61 г^— тры.
§ 158. Лічэбнік дзевяноста
Наяўнасць спалучэння дзев^ть деслп у стараславянскай мове, складанага лічэбніка деветдесет у балгарскай, devadesat у сербскахарвацкай, devadesat у чэшскай, dziewigcdziesiqt у польскай мовах сведчыць, што і ва ўсходніх славян было девять десяп девятьдесят'ь. Гэта пацвярджае і Астрамірава евангелле: девл^ть dec^n. Пераважная большасць гісторыкаў мовы 62 і этымолагаў лічаць, што дзевяноста — змененае девятьдесяп. Але дасюль яшчэ няма пераканальнага тлумачэння, як девятьдесять змянілася на дзевяноста.
Слова дзевяноста ў беларускай мове не скланяецца.
§ 159. Лічэбнік сто
Лічэбнік сто (сьто) — былы назоўнік ніякага роду асноў на о. ён скланяўся ў адзіночным, множным і парным ліках, як словы ок'ьно, село: Н. сьто, Р. сьта, Д. сьту і г. д.; Н. сьта, Р. сьть, Д. mom і г. д; Н.-В. mt, Р.-М. сьту, Д.-М. сьтома.
Як і іншыя лічэбнікі, слова сто страціла катэгорыю ліку, родавую прыналежнасць. Колькасць яго склонавых форм скарацілася да дзвюх: сто і ста.
§ 160 Лічэбнік дзвесце
Лічэбнік дзвесце паходзіць са спалучэння d-zet cwt. Якужо адзначалася, з лічэбнікам два (дзве) назоўнікі спалучаліся ў форме парнага ліку. Слова mo было назоўнікам ніякага роду і таму ў спалучэнні з d^et мела форму cwt (назоўны склон парнага ліку). Былое спалучэнне duet cwt стала складаным словам — dvetcwt, у выніку фанетычных змен — dseecye (дз'в'эс'ц'э) Другая частка гэтага складанага лічэбніка — былая форма назоўнага склону парнага ліку слова mo.
У слове dwtcwt, як і ў спалучэнні dwt cwt, cwo мела склонавыя формы парнага ліку: Р.-М. -cwy, Д.-Т. -стома. Са стратай у мове катэгорыі парнасці на месцы форм парнага ліку часткі -сто сталі ўжывацца былыя формы множнага ліку: Р. -сот, Д. -стам і г. д.
Такім чынам, у складаным лічэбніку dseecye да нас дайшлі закасцянелая былая форма назоўнага-вінавальнага склону парнага ліку (cwt -> сце) і былыя формы множнага ліку (cwe-^ сот, сьтомь-^ стам) ва ўскосных склонах.
62 Соколова М. А. Очеркн по нсторнческой грамматнке русского языка; Безпалько 0. П., Бойчук М. К-, Жовтобрюх М. А. Історнчна граматака украінськоі мовн. — Кнів, 1962; Нванов В. В. Нсторнческая грамматака русского языка.
63 Абодва рэдукаваныя страціліся, былы памякчоны в супаў з мяккім в', абодва гЬ супалі з э (е), цвёрдыя зычныя д і с, прыпадабняючыся да наступных мяккіх, супалі са сваімі парнымі мяккімі дз' і ц'.
§ 161. Лічэбнікі трыста, чатырыста
Будова лічэбнікаў трыста, чатырыста відавочная, празрыстая. У іх, аднак, ёсць адна асаблівасць, якая патрабуе тлумачэння. Знешне здаецца, што другая частка (-ста) —форма роднага склону адзіночнага ліку. Але гэта не так. Трыста і чатырыста — складаныя лічэбнікі; яны паходзяць са спалучэнняў, першая частка якіх тры, чатыры (назоўны склон) у старажытнасці спалучалася з назоўнікамі ў множным ліку (такая асаблівасць захавалася і сёння: тры сталы, чатыры хаты). Лёгка зразумець, што трыста — з трй сьта, чатырыста — з четырй сьта, дзе сч>та — форма назоўнага склону множнага ліку (як і ok/sho— бк'ьна^вокны, озеро — озёра -+■ азёры), а не роднага склону адзіночнага ліку. Гэта пацвярджаюць і формы ўскосных склонаў: Р. трохсот (з ТрЬХТ) СЬГЬ), Д. Громстам (з трьм-б CbTOMb) і г. д.
Склонавыя формы другой часткі лічэбнікаў трыста, чатырыста — пераканальнае пацверджанне таго, што слова сто (сьто) калісьці скланялася і ў множным ліку.
§ 162. Лічэбнікі пяцьсот— дзевяцьсот
Складаныя лічэбнікі пяцьсот — дзевяцьсот структурна не адрозніваюцца ад складаных лічэбнікаў пяцьдзесят — восемдзесят; -сот—форма роднага склону множнага ліку слова сто (сьто — сьп); пяцьсот— з былога пять nn, шэсцьсот — з шесть сьть, восемсот — з осмь сьть і г. д.; параўн. гэтыя складаныя лічэбнікі са спалучэннямі пяць (шэсць, сем і г. д.) хат, вёрбаў, каняў, жанчын, гўсак; малайцоў, рублёў, ясеняў, двароў, куткоў; азёр, заданняў, гумнаў, пасведчанняў.
§ 163. Лічэбнік паўтара (паўтары)
Утварэнне і родавае адрозненне паўтара (рубля) і паўтары (сотні) зразумелыя, калі прыгадаць, што паўтара (паўтары) —■ складанае слова, у якім першая частка — пол (палова), а другая — форма роднага склону адзіночнага ліку слова, якое скланялася і змянялася па родах, як і іншыя кароткія прыметнікі (парадкавыя лічэбнікі). Слова пол— назоўнік, які патрабаваў ад залежнага слова формы роднага склону (параўн. таксама сучасныя: паўгода, паўчаркі, паўгектара, паўшклянкі). Гэта значыць: паўтара — з полі evropa (родны склон адзіночнага ліку мужчынскага роду слова вгтор'ь), паўтары — з пол і вт>торы (родны склон адзіночнага ліку жаночага роду слова e^Topa) 64.
У абедзвюх формах слова — полв'отора (м. і н. р.) і полв'ьторы (ж. р.) адбыліся фанетычныя змены: у спалучэнні лвьт са
64 Ад вгторь паходзяць словы аўторак, паўтарэнне і інш.
стратаю рэдукаванага в->ў, зычны л выпаў, ненаціскны о->а, у выніку — паўтара, паўтары.
Сучаснае паўтараста — з былога пол e^ropa сьта (полв'ьторасьта).
§ 164. Іншыя лічэбнікі з паў-
У старажытных беларускіх помніках сустракаюцца словы полт>третья (полтретья, полтретя), пол'ьчетверта (полчетверта, полчверта, полчварта), полпята, полсема, полтретьядцать і інш. Адны з іх перажылі фанетычныя змены і дайшлі да нас у гаворках: паўтраця ( = 2,5), паўчварта ( = 3,5), паўпята ( = 4,5)65; другія (тыпу полтретьядцать, полшестадесять, полчвартаста66) —страціліся.
§ 165. Парадкавыя лічэбнікі першы, другі
Калі параўнаем адпаведныя колькасныя і парадкавыя лічэбнікі, напрыклад, тры — трэці, чатыры — чацвёрты, сем — сёмы, дваццаць —• дваццаты, сто — соты, то выявім: парадкавыя лічэбнікі ўтварыліся ад адпаведных ім колькасных і маюць граматычнае афармленне прыметнікаў, скланяюцца, як і прыметнікі, у адзіночным і множным ліку, змяняюцца па родах. Лічэбнікі першы, другі ўтвораны не ад тых колькасных (адзін, два), якім гэтыя парадкавыя адпавядаюць.
Парадкавы лічэбнік перійы паходзіць ад былога прыметніка вышэйшай ступені пьрвыйьіь, які фанетычна змяніўся на першы. Змена пьрвьшь]ь (пьрвыййй) на першы адлюстравана ў помніках: на першых рокох; пе(р)шого опекуна (Ст. літ. 1566), першых... князей; першымь воеводою (Рачынскі с.).
У агульнаславянскай мове са значэннем другі былі другя> (кароткая форма) і другтўь (поўная форма), ebtopb і в'ьторыі. У беларускай мове, як бачым, замацаваўся лічэбнік другі, у рускай — второй. Прыклады з беларускіх помнікаў: однн'ь лйсть маю, а другого не маю й не мель (АЛМ, 1492), другая светлйца так велнкая, яко й первшая (АЛМ, 1495), а нане можеть другую двадцать мйль уехатй (Бава).
§ 166. Далучальнасць пры лічэнні. Састаўныя лічэбнікі
У старажытных тэкстах часта сустракаюцца лічэбнікі ў такім выглядзе: пять десять й осмь, четырй десять й четырй, сто й пять десят'ь й четырй, семь сьп а дт>ва десятн. Прыгаданыя
65 Параўн.: паўтраця— ‘палова адзінкі на трэцюю’, паўчварта— ‘палова адзінкі на чацвёртую’, паўпята— ‘палова адзінкі на пятую’.
66 Полтретьядцать — ‘палова дзесятка на трэці’, г. зн. 25; полшестадесятлі—‘палова дзесятка на шосты’, г. зн. 55; полчвартаста — ‘палова сотні на чацвёртую’, г. зн. 350.
прыклады — састаўныя лічэбнікі. У агульнаўсходнеславянскай мове, у старажытных беларускай, рускай, украінскай мовах назіралася паслядоўнасць далучэння да большай лічбы меншай: да сотні—дзесяткаў, да дзесяткаў — адзінак, прычым далучэнне забяспечвалася пры дапамозе злучнікаў і, да (ды) ці без злучніка: дт>ва десятй u oduHV67, два десятй да одйнт>, d^ea десятй одйнг; на четырйсьта й семьдесяп й пять, на четырйсьта да семьдесят'ь да пять. Прыклады са старажытных тэкстаў: a Atn й двесте Atn й осмьдесяп ліп й трй л^та (Гр. 1284), тысеіца пятьсоп н девятого на десеть (Скарына, Юдзіф).
Выкарыстанне злучнікаў для далучальнасці пры лічэнні — з’ява гісторыі. Ужыванне састаўных лічэбнікаў без злучнікаў стала нормай: дваццаць адзін, сто трыццаць пяць, тысяча дзевяцьсот пяцьдзесят шэсць і г. д.
ДЗЕЯСЛОЎ
§ 167. Граматычныя катэгорыі і формы дзеяслова ў старажытнай мове
Дзеяслоў вылучаўся ў агульнаславянскай і агульнаўсходнеславянскай (вылучаецца і ў сучаснай беларускай) мове сярод іншых часцін мовы складанаю сістэмаю граматычных катэгорый. Адны з гэтых катэгорый былі ўласцівы імёнам і дзеясловам (напрыклад, лік), другія (такіх больш)—толькі дзеясловам; так, напрыклад, толькі дзеяслоўнымі з’яўляліся катэгорыі часу, трывання, ладу.
Дзеяслоўныя формы старажытнай мовы падзяляюцца на простыя і складаныя. Да першых належаць цяперашні час (несу), аорыст (несох-ь), імперфект68 (несяхт>) і інш., да другіх — будучы складаны I (йму носнтй), будучы складаны II (буду купйліз), перфект (Ксмь робйлт>), плюсквамперфект (Ксмь был’ь несль) і інш.
Простыя і складаныя дзеяслоўныя формы ўласцівы граматычнаму ладу і сучаснай беларускай мовы; параўн.: іду і буду хадзіць, пераехаў і быў пераехаў. Некаторыя былыя складаныя формы сталі простымі: Ксмь носйля ->-насіў, сьлалт> бых'ь^-слаў бы.
Старажытныя дзеяслоўныя катэгорыі і іх формы перажылі прыкметныя змены. Сярод іх назавём:
страту супіна (выцясненне яго інфінітывам);
страту будучага складанага II;
змяненне (спрашчэнне) сістэмы прошлых часоў (у выніку
67 Параўн. у нямецкай: ein und zwanzig.
68 У словах перфект, плюсквамперфект, імперфект зычныя п, ф цвёрдыя, як і ў словах тыпу пэўны, фэст. Аднак на пісьме ў словах перфект, плюсквамперфект, імперфект цвёрдасць п, ф, насуперак фанетычнаму прынцыпу напісання, не абазначаецца; параўн. вымаўленне і напісанне слоў пэўнасць, пэрліна, гэты, арэна, шэры, тэмпы, Рэчыца, фэст.
страціліся аорыст і імперфект) і скарачэнне форм прошлых часоў;
выразнае пашырэнне значэння і ўжывання змененага перфекта; змяненне яго складанай формы ў простую;
крышталізацыю катэгорыі трывання, яго выражэння; ператварэнне складанай формы ўмоўнага ладу ў простую; узнікненне зваротных дзеясловаў (ператварэнне словазлучэння ў слова);
узнікненне апісальнай формы загаднага ладу з хай (няхай) (3-я асоба адзіночнага і множнага ліку) тыпу хай (няхай) скажа, хай (няхай) скажуць;
узнікненне новай дзеяслоўнай формы — дзеепрыслоўя.
§ 168. Чатыры тыповыя разнавіднасці дзеяслоўных форм у старажытнай мове
Шматлікія дзеяслоўныя формы старажытнай мовы ўсходніх славян (нестй, несу, несеійь, несе(ть), несем/ь, несете, несуть; Hecox^ і г. д., несях'ь і г. д.; К.смь неш і г. д., Нсмь былг неслч>, несйіг. л.,несл'ь быхт> і г. д.) сістэматызуюцца і аб’ядноўваюцца ў чатыры тыповыя разнавіднасці: інфінітыў, супін, спрагальныя формы і дзеепрыметнік. У некаторых дапаможніках выказваецца пярэчанне адносна выдзялення спрагальных форм. Тэрмін «спражэнне» мае значэнне звужанае — як змяненне дзеяслова па асобах — і пашыранае, калі пад спражэнне падводзяцца формы ўсіх ладоў і часоў. У апошнім выпадку дзеяслоўныя формы ўсіх ладоў і часоў супрацьпастаўляюцца інфінітыву, супіну, дзеепрыметніку, дзеепрыслоўю. Таму пры вывучэнні гісторыі дзеяслова выдзяленне спрагальных форм як тыповай разнавіднасці зусім апраўданае. Пад спрагальнымі формамі, такім чынам, будзем разумець формы ўсіх ладоў і часоў (у тым ліку і асабовыя формы тыпу несу, Ьмь, несешь, bcu нясу, ем, нясеш, ясі) дзеясловаў.
§ 169. Інфінітыў (неазначальная форма дзеяслова)
Інфінітыў выступае як пачатковая форма дзеяслова (параўн.: пачатковая форма назоўніка — назоўны склон), у інфінітыве падаюцца дзеясловы ў слоўніках. Таму і пачынаем разгляд дзеяслоўных форм з інфінітыва.
Паводле паходжання інфінітыў лічаць не дзеяслоўнай, a іменнай формай. Інфінітыў— гэта застылая, нязменная форма назоўніка з дзеяслоўнай асновай (назоўніка, утворанага ад дзеяслова), які скланяўся, як назоўнікі былога чацвёртага скланення (з асноваю на і) тыпу мышь, тьсть.
Сувязь інфінітыва, або неазначальнай формы дзеяслова, з назоўнікам падказваецца таксама наяўнасцю ў славянскіх мовах амонімаў — інфінітыва і назоўніка. Так, на-
прыклад, у беларускай мове ёсць дзеяслоў знаць (пры звычайным ведаць) і назоўнік знаць, у рускай мове — течь і течь, мочь і мочь, ва ўкраінскай — стать і стать, у польскай ріес і ріесаэ\ параўн. таксама формы інфінітыва класці, месці, несці, прасці, трэсці і давальнага склону адзіночнага ліку назоўнікаў: карысці., радасці, маладосці, старасці.
Інфінітыў перажыў фанетычныя змены. Яшчэ ў дапісьмовыя часы спалучэнні гт, кт перад наступным й змяніліся на афрыкату ч: *стрйгтй стрйчй, *могтй мочй, *легтйлеча, *с'Ьктй-+сВчй, *пектй печй.
У дапісьмовую пару ў інфінітывах з асноваю на зычныя д, т развілося дысіміляцыйнае змяненне гэтых д і т перад наступным т на свісцячы с: *кладтй-+клаттй^кластй, *крадтй-^ краттй^крастй, меттймесці, плеттй-^ плесці. Узніклі варыянты кораняў: кладі клас-, метмят-) і мес-, краді крас-, паді пас(упасці), гуді гус-.
Яшчэ ў далёкай старажытнасці ў інфінітыве пачалася страта канцавога ненаціскнога й (звычайна, калі аснова інфінітыва канчалася на галосны): розумітіі-^ разумёц', творйтй-^ тварыц', казатй казац'. Працэс страты канцавога а вельмі працяглы. Пра гэта сведчаць старажытныя беларускія помнікі: нанялйсе бйтй, крйжоватй (Стр. Хр.), поча(л) мя змогатй (Кн. суд.), помстйтй (Скарына, Юдзіф), Трыіцан почал'ь ростй й л'Ьітыйатй (Трыстан), тые два будуть княжытй (Рачынскі с.), челов'Ька можемт> познатй no твары (Рымша), покой заховать (Км.-Чарнаб.), попелу выробйть (Маг. акты 1578), его seijK-b за две мйлй было чуть (Бава), што маем, с того обрать (Атыла), не хотечы... досв’Ьтчыть (Атыла), зк Смоленска... далт> йм знать (Км. Чарнаб.).
Пра гэта сведчыць і тое, што ў «Мужыцкай праўдзе» (1862— 1863) сустракаецца інфінітыў тыпу рабіці, маўчаці; у гаворках часткі Гродзеншчыны (напрыклад, у Свіслацкім, Скідальскім р-нах) і сёння ўжываюцца рабіці, маўчаці, чытаці, насіці і падобн. У большасці сучасных беларускіх гаворак інфінітыў звычайна канчаецца на -ц': гуляць, маўчаць, араць, смактаць і г. д.
Працэс страты інфінітывам канцавога й, як відаць з прыгаданых фактаў, храналагічна не супадае са стратаю рэдукаваных тз, ь (гл. § 55) у слабай пазіцыі.
Дзеясловы з асноваю на зычны (з', с') захавалі галосны і (класці, месці, несці, весці, ісці, прасці), але не ва ўсіх беларускіх гаворках. Літаратурная норма — класці, несці і г. д.
У мове беларускай народнасці адбылося выраўноўванне асновы інфінітыва паводле асновы цяперашняга часу ў дзеясловах на заднеязычны: пад уплывам стрыгу, сцерагу, лягу, магу аднавіўся заднеязычны і ў інфінітывах стрыгчы (страчіі), сцерагчы (стереча), легчы (лечй), берагчы (беречй), магчы
69 Параўн. нямецкае lebeti (жыць) і das Leben (жыццё).
(мочй). У выніку гэтай змены ў беларускай мове развіўся спецыфічна беларускі інфінітыўны суфікс -чы70.
У беларускай мове, такім чынам, інфінітыў мае постфіксы (суфіксы) -ц', -ці (фактычна гэта не два постфіксы, а фанетычныя варыянты аднаго) і -чы71; у зваротных інфінітывах—цца (вучыцца, сварыцца, спытацца) або -чы-ся (сцераг-чы-ся, дамагчы-ся, разбёг-чы-ся), -ці-ся (перанёс-ці-ся, развёс-ці-ся).
§ 170. Супін
У старажытнай мове была і другая нязменная іменная форма дзеяслова — супін. Ен канчаўся на -г& (параўн.: ловйп, гонйть, воевать і ловатй, гонйтй, воеватй). Ужываўся супін у спалучэнні з дзеясловамі руху і абазначаў мэту дзеяння (таму часам называюць яго дасягальным ладам). Паводле паходжання супін — закасцянелая форма вінавальнага (параўн.: інфінітыў — былая форма давальнага) склону назоўніка з дзеяслоўнаю асновай. Інфінітыў і супін мелі блізкія значэнні, блізкія яны і паводле афармлення (суфіксы -тй і -tv) . Некалькі прыкладаў з супінам: аду на вы воевать (Лаўр. с.), Іэхаша за Kbiees воевап (Сузд. летап.), -Ьздйтй... зв'ёрй гонйп (Дзвін. гр.).
Інфінітыў яшчэ ў старажытнасці пачаў ужывацца на месцы супіна. Так, у смаленскай грамаце 1229 г. чытаем: ~ёхалй твердйтй Map's. У XVI ст. супін фактычна перастаў ужывацца.
Выцясненне інфінітывам супіна істотна не адбілася на ролі ці пашырэнні інфінітыва: першы быў рэдкаўжывальны і блізкі да інфінітыва.
§ 171. Асновы цяперашняга часу
Паводле асноў цяперашняга часу ўсе дзеясловы старажытнай усходнеславянскай мовы падзяляюцца на пяць груп, якія называюць к л a с а м і.
Да I класа належаць дзеясловы з асноваю цяперашняга часу на галосны э(е) (несе-шь, несе-те) або на о, які ў спалу-
У рускай мове ў дзеясловах тыпу cmpmu, лечй, мочй, сечй канцавы й страціўся: стрйчь, лечь, мочь, сечь; генетычна гэты ч адпавядае спалучэнню зычнага кораня г ці к і суфіксальнага т: стрйчь (з *стрйгтй). У літаратурнай украінскай мове (у большасці ўкраінскіх гаворак) суфікс -чй не захаваўся ў выніку выраўноўвання з дзеясловамі на -тй: пектй. бегтй, берегтй, помогтй— як і нестй, вестй, кластй.
71 У літаратуры сустракаецца сцверджанне: у формах крас-ці, стагна-ц', бег-чы марфемы -ці, -ц', -чы — канчаткі. Такое сцверджанне неабгрунтаванае: канчатак — зменная марфема, яе маюць зменныя словы (формы), інфінітыў жа — нязменная дзеяслоўная форма; канчатак змяняецца ў сувязі з іншымі словамі (я няс-у — яны няс-уць, нов-ы раман — нов-ая аповесць — нов-ае апавяданне, ішл-а дзяўчына— ішл-о дзіця). Канцавая ж марфема ў інфінітыве (іду гуля ць, ішла гуля-ць, ішлі гуля-ць, ідзіце гуля-ць і г. д.) не змяняецца. Лічыць канчаткамі -ц' (касі-ц'), -ці (мес-ці), -чы (сцераг-чы) нелагічна.
чэнні з н змяніўся на д, а потым на у. *несо-нть *несуть несуть).
Да II класа — з асноваю цяперашняга часу на не (сьхне-шь, сьхне-те) або на но (*сьхно-нть -+*сьхнр-ть -> сьхнуть).
Да III класа — з асноваю цяперашняга часу на ]е(йе) (зна/е-шь, зна]е-те) або на jo(Ho) (*зна]о-нть-+*зна]р-ть-*знають).
Да IV класа — з асноваю цяперашняга часу на й (носй-ть, носй-те) або на йн (*носй-нть *носр-ть -^носять).
V клас утваралі нетэматычныя дзеясловы (гл. § 176), у якіх канчатак далучаўся непасрэдна да асновы, без суфікса.
Ад асноў цяперашняга часу ўтвараліся формы цяперашняга часу, загаднага ладу, дзеепрыметнікі цяперашняга часу.
§ 172. Асновы інфінітыва
Паводле асноў інфінітыва ўсе дзеясловы старажытнай мовы падзяляюцца на шэсць груп — класаў.
I клас — бяссуфіксныя дзеясловы, аснова інфінітыва якіх канчалася на каранёвы галосны або зычны гук: зна-тй, вес-тй (з *вед-тй), клас-тй (з *клад-тй).
II клас — дзеясловы з суфіксам -ну(з -но«-); *сьхнон-тй -> сьхнута, *д,ьхнонтй д'ьхнутй.
III клас — дзеясловы з суфіксамі глядр-тй, xorb-тй, -а(гукі $ і а ў гэтых словах паходзяць з э(е): м'ьлча-тй, крйча-тй, cToja-Tti.
IV клас — дзеясловы з суфіксам -й-: ходйтй, мглвйтй, косйтй.
V клас — дзеясловы з суфіксам -а-: nuca-тй, чйта-тй.
VI клас — дзеясловы на -ова-(-ева-); воКва-тй, купова-тй.
Ад асновы інфінітыва ўтвараліся форма аорыста, імперфекта, дзеепрыметнікі прошлага часу. Аснову інфінітыва, зразумела, мелі інфінітыў і супін.
§ 173. Лады дзеяслова
Катэгорыя ладу і ў беларускай, і ў рускай, і ва ўкраінскай мовах не новая; лады былі ў агульнаславянскай мове, у якую перайшлі з агульнаіндаеўрапейскай мовы-асновы. Катэгорыя ладу выражае адносіны дзеяння (стану) да рэчаіснасці. А б в е с н ы лад абазначае дзеянне, якое адбывалася ці адбылося, адбываецца, адбудзецца ці будзе адбывацца; абвесны лад абазначае дзеянне, якое рэальна працякае ў часе — прошлым, цяперашнім, будучым. Такім чынам, абвесны лад выражаецца формаю таго ці іншага часу. Можна сказаць інакш: абвесны лад і часы дзеяслова — у непарыўнай узаемнаабумоўленай су-
вязі; дзеясловы абвеснага ладу — гэта дзеясловы ўсіх трох часоў.
3 a г а д н ы лад не абазначаў і не абазначае рэальнага дзеяння, што працякае ў часе, і не мае катэгорыі часу. Значэнне загаднага ладу — абазначэнне пабуджэння да дзеяння. Калі нехта кажа: прынясі, то гэта прынясі— ніяк не рэальнае дзеянне, а толькі загад ці просьба, толькі пабуджэнне да дзеяння. Загадны лад, такім чынам, не мае сувязі з катэгорыяй часу, не мае часоў.
У м о ў н ы лад, як і загадны, абазначае не такое дзеянне, якое рэальна працякае ў часе, а толькі магчымае пры пэўных умовах, таму і ўмоўны лад не мае катэгорыі часу. Форма прошлага часу, якою выражаецца ўмоўны лад, не азначае, што ўмоўнаму ладу ўласцівы прошлы час.
§ 174. Часы дзеяслова
У індаеўрапейскай мове-аснове была складаная сістэма ч а с о ў. Складаная яна і ў старажытнай мове ўсходніх славян. У сучаснай беларускай мове значэнне часоў выразна акрэслена адносна моманту гутаркі — размовы пра дзеянне:
дзеясловы, якія абазначаюць дзеянне, што адбылося ці адбывалася да моманту гутаркі (размовы),— дзеясловы прошлага часу (зайшоў, ішоў, прыехау, ехаў)-,
дзеясловы, якія абазначаюць дзеянне, што супадае з момантам гутаркі (адбываецца ў момант гутаркі),— дзеясловы цяперашняга часу (іду, еду);
дзеясловы, якія абазначаюць дзеянне, што адбудзецца (напішу, прынясу) ці будзе адбывацца пасля моманту гутаркі (буду пісаць, буду насіць),— дзеясловы будучага часу.
У агульнаўсходнеславянскай мове значэнне часоў не было так акрэслена, а саміх часоў было больш. Адбыліся змены ў сістэме часоў, у значэнні некаторых з іх, а таксама ў формах. Гэта адносіцца перш за ўсё і галоўным чынам да сістэмы прошлых часоў. У старажытнасці былі чатыры прошлыя часы: аорыст і імперфект, перфект і плюсквамперфект; два першыя — простыя, два апошнія — складаныя. Прошлыя часы, падкрэслім, перажылі найбольш прыкметныя змены, таму было б матывавана пачынаць разгляд часоў з прошлых. Але ў сувязі з тым што ў склад формы перфекта ўваходзіў дапаможны дзеяслоў у форме цяперашняга часу, а таксама ў сувязі з неабходнасцю разгледзець паняцце тэматычнасці дзеясловаў (тэматычныя і нетэматычныя дзеясловы, тэма ў дзеясловах) зручней пачаць з цяперашняга часу.
Разгледзім тыпы спражэння дзеясловаў, формы цяперашняга, прошлага і будучага часу.
§ 175. Цяперашні час. Два тыпы спражэння дзеясловаў
Перш чым разглядаць былыя формы цяперашняга часу і іх змены, трэба спыніцца на тэматычным і нетэматычным спражэннях, тэматычных і нетэматычных дзеясловах.
Пры вывучэнні дзеяслова сучаснай беларускай мовы вызначаюць першае (I) і другое (II) спражэнні: дзеясловы тыпу нясу, нясеш—I спражэння, а тыпу кашу, косіла — II спражэння. У старажытнай мове таксама вызначаюць два тыпы спражэння, але падзел на тыпы меў іншыя асновы і падставы.
Дзеясловы старажытнай мовы паводле спражэння падзяляюць на два тыпы на той падставе, што пры змене па асобах у адных дзеясловах канчатак далучаецца да асновы (кораня) непасрэдна, у другіх — пры дапамозе галоснага е ці й; гэтыя галосныя называюць тэматычнымі або тэмамі72 (тэма э(е) і тэма u). Дзеясловы, пры змене якіх па асобах канчатак далучаўся непасрэдна да асновы (кораня), называюць нетэматычнымі дзеясловамі, а спражэнне такіх дзеясловаў — нетэматычным. Дзеясловы, пры змене якіх па асобах канчатак далучаўся да асновы пры дапамозе тэматычнага галэснага, называюць тэматычнымі, а іх спражэнне тэм а т ы ч н ы м.
§ 176. Асабовыя формы цяперашняга часу дзеясловаў нетэматычнага і тэматычнага спражэння
Нетэматычныя дзеясловы
Адзіночны лік
'Ьстн
датн
в-ЬдЬтн
бытн
1-я
■Ьмь
дамь
ВІІМЬ
і£смь (-е, -н)
2-я
■Ься
дасн
B'LcH
ксн
3-я
■Ьсть
дасть
в-Ьсть
ксть (К)
Множны лік
1-я ■Ьмь (-ы,
2-я "Ьсте
3-я Ьдять
-о) дамь (-ы, -о) дасте дадять
вЬмь (-ы; -о) в-Ьсте в-Ьдять
Ксмь (ы , -о) Ксте суть
Парны лік
1-я 'Ьв'Ь давЬ в'Ьв'Ь КСВІ»
2—3-я ’Ьста даста в'Ьста Кста
72 Слова тэма ў лінгвістыцы абазначае
‘аснова’.
Тэматычныя дзеясловы
Адзіночны лік
1-я 2-я 3-я
нду
ндешн (-шь) нде (ть)
колю колешн (-шь) коле (ть)
кошу косншн (-шь) КОСЙТЬ
хвалю
хвалншн (-шь) хвалнть
Множны лік
1-я ндемь (-мо, -мы) колемь (-мо, -мы)
2-я ндете колете
3-я ндуть колють
1-я коснмь (-мо, -мы) хвалнмь (-мо,-мы)
2-я коснте хвалнте
3-я косять хвалять
Парны лік
1-я ндевф колевЬ коснвЬ хвалнвЬ
2—3-я ндета колета коснта хвалнта
Параўнанне першых і другіх дзеясловаў у 1-й і 2-й асобах адзіночнага, 1-й і 2-й асобах множнага ліку выяўляе адсутнасць тэматычных галосных у першых і наяўнасць у другіх.
Нетэматычныя і тэматычныя дзеясловы мелі не заўсёды аднолькавыя канчаткі. Так, напрыклад, у 1-й асобе адзіночнага ліку: 1і-мь 73, да-мь, et-Mb, Нс-мь і йд-у, нес-у, вед-у, nuui-y; у 2-й асобе адзіночнага ліку: t-cu, да-cu, et-cu і йде-ійй(-ійь), несешй(-шь), веде-шй(-шь), пйше-шй(-шь),
Дзеясловы нетэматычнага спражэння (нетэматычныя дзеясловы) адзінкавыя: tcru, датй, eidtru, бытй, йматй. Усе астатнія шматлікія дзеясловы — тэматычнага спражэння.
§ 177. Змены ў нетэматычным спражэнні (цяперашні час)
Старажытнае нетэматычнае спражэнне дзеясловаў перажыло прыкметныя змены, але засталіся выразныя рэшткі яго. Гэта адносіцца перш за ўсё да асабовых форм дзеясловаў есці і даць.
73 Пры вызначэнні марфалагічнай будовы дзеясловаў нетэматычнага спражэння сустракаюцца цяжкасці: у далёкія дапісьмовыя часы адбыліся фанетычныя змены, якія прывялі да змены ў граматычнай будове (структуры) форм.
У сучаснай форме 1-й асобы адзіночнага ліку ем вылучаюцца дзве марфемы: корань (і аснова) /э-, канчатак -м; ем — з Фліь, якое у сваю чаргу з *43^6: ^д-мь-^Ь-мь-^е-м. У форме даліь — корань даі канчатак -мь; дамь— з *дадмь (*дад-мь->да-мь->да-м).
Сучасная форма 2-й асобы адзіночнага ліку ясі — з Ьсй, якая ў сваю чаргу з *\,дсй. Форма есць —з -ксіпь (-(-*ідть), дасць — з дасть (<~*дадть).
Форма 2-й асобы множнага ліку ясце — з Ьсте, якая ў сваю чаргу з *Ыте; дасце-^дасте-^*дадте.
У формах дзеяслова есці, такім чынам, знаходзім наступныя варыянты кораня: е(е-м), я(я-сі), яд(яд-уць); усе гэтыя варыянты — зменены корань Фд-.
Параўнаем старажытныя і сучасныя формы ў адзіночным ліку:
1-я ймь і ем дамь і дам
2-я icH і ясі дасн і дасі
3-я ість і есц' дасть і дасц'
У адзіночным ліку, як бачым, захаваліся (фанетычна змененыя) асабовыя формы74 гэтых нетэматычных дзеясловаў.
У множным ліку захавалася фанетычна змененая форма 2-й асобы: 'Ьсте-+ ясце(-ё) і дасте ->• дасце(-ё). У старажытных беларускіх тэкстах сустракаюцца такія варыянты формы 1-й асобы множнага ліку: 'Ьмо (емо), імы (емы), tan (елп); дамо, дамы, далп. Форма дамо, ямо дайшла да нашага часу ў паўднёва-заходніх гаворках, напрыклад, у Клецкім, Нясвіжскім, Капыльскім і іншых раёнах; сустракаецца ў літаратурнай мове: Мы дамо! Мы — права! Мы — сіла! (Цётка). Запанавала, аднак, новая форма — ядзім, дадзім, якая ўзнікла пад уплывам тэматычных дзеясловаў, выраўноўваючыся на іх узор (косім, носім; крычым, ходзім). На ўзор дзеясловаў тыпу ідуць, нясуць змянілася форма 3-й асобы множнага ліку: ідять -> ядуць, дадять-+ дадуць75.
Дзеяслоў etdtru прыняў форму тэматычнага спражэння, стаў спрагацца так, як і чытаць, гуляць, бегаць: ведаю (веdaj-y) — як чытаю, ведаеш (eedaj-э-йі) — як чытаеш, ведае (веdaj-э) — як чытае, ведаем — як чытаем і г. д.
Асобная размова — пра лёс форм цяперашняга часу дзеяслова бытй. Гэты нетэматычны дапаможны дзеяслоў у старажытнай мове ўсходніх славян ужываўся часта. Ён, напрыклад, ужываўся як звязка і паказчык асобы ў канструкцыях цяперашняга часу: Нсмь тй сынь (я табе сын), (ты) Нсй мй отьць™, (вы) Нсте дочкй мое; як састаўная частка перфекта і плюсквамперфекта: 1€смь хвалйлт>, Нсй былт> несл'ь і г. д. Яшчэ ў пачатковы перыяд утварэння беларускай мовы ўжыванне гэтага дзеяслова звужалася. У сучаснай беларускай літаратурнай мове сустракаюцца формы 3-й асобы адзіночнага ліку — ёсць (у старажытных тэкстах — есть, К і Нст) і 3-й асобы множнага ліку — суць; першая з іх часам сустракаецца ў сучасных народных гаворках і ў літаратурнай мове (Яма ня ёсць глыбокая. — Маладзечанскі р-н, Радашкавічы. —Куды ж? На гару, ёсць вядома. —Я. Колас); другая — толькі ў творах навуковага стылю.
Формы 1-й асобы адзіночнага ліку (есмь) і множнага ліку77,
74 Параўн. у рускай мове: ей.ь, дашь і чйтаейіь, пйй,ешь.
™ Параўн. у рускай мове: едят, дадут і несут, йдут, бегут, везут.
76 Параўн. у нямецкай мове: ich bin der Lehrer, wir sind die Studenten.
77 У старажытных беларускіх пісьмовых псмніках фсрма 1-й асобы множнага ліку часта сустракаецца з варыянтамі канчатка -мо, -мы, радзей з -ме: есмо (далй), есмы (казалй), есл.е (чкеалй).
2-й асобы адзіночнага і множнага ліку (ecu, есте) страціліся бясследна.
Формы парнага ліку (іх было дзве: beet—для 1-й асобы, Ьста— для 2-й і 3-й) перасталі ўжывацца, як і іншыя формы парнага ліку дзеясловаў.
Форма 3-й асобы адзіночнага ліку ёсць (+-есть) у беларускай мове ўжываецца са значэннем ‘маецца’ (не як дапаможны дзеяслоў).
§ 178. Змены ў тэматычным спражэнні
Адбыліся змены і ў тэматычным спражэнні. Абмяжуемся кароткімі заўвагамі да некаторых асабовых форм адзіночнага і множнага ліку.
У 2-й асобе адзіночнага ліку з агульнаславянскай пары ведаем два варыянты канчатка: -шй і -шь. У старажытных беларускіх помніках сустракаем тры варыянты канчатка: -шй, -шь, -Ui's. Тэматычныя галосныя ў адных дзеясловах захаваліся без змены: нясеш, ідзеш, сядзіш, глядзіш, у другіх змяніліся фанетычна (аканне, зацвярдзенне папярэдняга зычнага): можеійь можаш, рЬжешь рэжаш, бЬжйшьбяжыш. Такія фанетычныя змены адбыліся і ў іншых асобах.
У 3-й асобе адзіночнага ліку ў старажытнай мове ўсходніх славян дзеясловы з тэматычным галосным й мелі канчатак -ты косйть, носйть, хвалйть, говорйть. Што да дзеясловаў з тэматычным галосным э(е), то яны ўжываліся з канчаткам -ть і без яго. Відаць, не будзе памылковае меркаванне: на тэрыторыі сучасных паўднёва-заходніх беларускіх гаворак была форма 3-й асобы адзіночнага ліку без -ть: несе, йде, знае.
Беларускія помнікі адлюстравалі абедзве формы 3-й асобы дзеясловаў з тэмаю е: йнакль не можэ бытй (Трыстан), лЬкара лЬпшого над мене не може бытй (Бава), не ратуе (Атыла), колй хто попаде (Ліст); конец той найдеть... Вйтовта (Внлен. л.), кожный кусп (бальзаму.— Ф. Я.) маеть... сторожа апрйшного (Тры кар.), можэть ловйтй (Ст. літ. 1566), панна... говорыть, а сама плачеть (Бава).
Адсутнасць канчатка -ть (ці яго фанетычнага варыянта) у некаторых славянскіх мовах (польск. kladzie, idzie, bierze, укр. йде, гуде, кладе) —сведчанне таго, што яшчэ ў агульнаславянскай мове дыялектна ўжывалася 3-я асоба адзіночнага ліку з канчаткам -ть і без яго: несеть і несе, кладеть і кладе. I старажытныя і сучасныя беларускія гаворкі маюць выразную адрозную асаблівасць: паўднёва-заходнім гаворкам уласціва форма 3-й асобы адзіночнага ліку без -ц'(-ть), паўночна-ўсходнім — з ц'(-ть); кіне, стане, вядзе, бярэ; кінец', станец', вядзец', бярэц'. Гаворкі адлюстроўваюць і ўплыў формы дзеясловаў без канчатка ~ц' на дзеясловы тыпу хадзіць, касіць, курыць: ходзя, кося, кура.
Нормаю літаратурнай мовы стала форма 3-й асобы косіц', носіц', ходзіц', маўчыц', вучыц', глядзіц' і нясе, кладзе, ідзе, бярэ, рэжа, кажа.
Агульнаўсходнеславянскую форму 1-й асобы множнага ліку (HeceM^, йдемк) адлюстроўваюць старажытныя беларускія помнікі, прычым падаюць гэтую форму не толькі з канчаткам а часта з -мо і -мы: чйнйм'ь (Гр. Віт. 1407), чйнймы (Гр. 1349), правды не мовймо, з подхл’Ьбнымй языкамй потакаемо (Мялешка).
У адных беларускіх народных гаворках форма на -мо сустракаецца і сёння (напрыклад, стаімо, седзімо — у Карэліцкім, Навагрудскім раёнах) пры наяўнасці ў іншых гаворках формы на -м (стаім, крычым, нясём, ідзём). Націскны тэматычны галосны э(е), напрыклад, у гаворках Шчучынскага і Гродзенскага раёнаў захаваўся (нясем, бярэм), у другіх супаў з о (няс'ом, ідз'ом, бяром). Узаконены — як літаратурная норма — варыянт нясём, ідзём.
У форме 2-й асобы множнага ліку адбыліся змены толькі фанетычныя: косйте — косіце, ріжете — рэжаце. У групе дзеясловаў адбылося перанясенне націску з тэматычнага галоснага на апошні гук, які ў адных гаворках супаў з о(ё), у другіх захаваўся: несяцё і несяцё, берацё і берацё, ідзяцё і ідзяцё, крычыцё і крычыцё, маўчыцё і маўчыцё. У частцы гаворак (напрыклад, у Лідскім, Шчучынскім, Скідальскім і некаторых іншых раёнах) націск захаваўся на тэматычным галосным: нясёце, ідзёце. Як норма ў літаратурнай мове замацаваўся варыянт з націскам на апошнім складзе ідзяцё або ідзяцё, седзіцё або седзіцё, маўчыцё або маўчыцё, кладзяцё або кладзяцё, берацё або берацё, крычыцё або крычыцё, бежыцё або бежыцё.
У форме 3-й асобы множнага ліку захаваліся былыя канчаткі -уть(-ють), -ать(-ять). Прыклады з помнікаў: не ходй, княже, убьють тя (Лаўр. с.), пчелы боронять ульев’ь ceouxa (Скарына, ІОдзіф), жнуть, пьють (Скарына, Руф), тые рыбы... ся в тых реках плодять, але множество рыб розмайтых а дйвных прыходят(ь) з мора (Рачынскі с.). Захавалася і мяккасць зычнага канчатка (з пераходам йдутьідуц', сЬдять-+-
—>■ сядзяц'78.
Заўвага. У школьных падручніках, практычных дапаможніках па мове вылучаюцца таксама два спражэнні —першае і другое, але абодва яны — толькі разнавіднасці тэматычнага спражэння: дзеясловы I спражэння — гэта дзеясловы з тэмай э (е), якая ў адных захавалася (нясеш), а ў другіх фанетычна змянілася (хочаш); дзеясловы II спражэння—дзеясловы з тэмай і (ловіш, крочыш). Тэматычныя галосныя ад канчатка не аддзяляюцца: няс-еш, бяр-эш, кліч-аш, хоч-аш; ходз-іш, нос-іш, маўч-ыш, муч-ыш, што, з улікам задач практычнага вывучэння мовы, не павінна выклікаць пярэчання або папрокаў.
78 У рускай мове зычны канчатка m зацвярдзеў: адуть->йдут'->йдут, сідять-^ седяпі '~>сйдят.
§ 179. Сучасныя формы прошлага часу
У сучаснай беларускай мове дзве формы прошлага часу: простая (Поле зрабілася шэрае, нуднае. 3. Бядуля) і складаная (Пад поле было пайшло і асуйіанае балота. Але памеркавалі, падумалі, запрасілі аграномаў з суседніх гаспадарак. і зрабілі гэта былое балота выганам, псішаю, падсеяўшы травы-культуры.— Звязда). Толькі прошлы час (зразумела — і ўмоўны лад) з усіх спрагальных дзеясловаў змяняецца (у адзіночным ліку) па родах і не змяняецца па асобах. Гэтыя граматычныя асаблівасці прошлага часу маюць гістарычнае тлумачэнне.
§ 180. Аорыст
Як і астатнія тры прошлыя часы (імперфект, перфект, плюсквамперфект) 79, аорыст перайшоў у агульнаўсходнеславянскую з агульнаславянскай мовы-асновы. Гэты прошлы просты час перажыў складаную гісторыю: змянялася яго значэнне, змяняліся формы. Гісторыя славянскіх моў ведае два тыпы аорыста: просты і сігматычны (пра іх ішла размова ў курсе стараславянскай мовы). У курсе гістарычнай граматыкі беларускай мовы дэталёвага разгляду аорыста, натуральна, не будзе: «як граматычная катэгорыя ён не пакінуў... слядоў у беларускай мове» 80. Карскі лічыць, што ў перыяд утварэння мовы беларускай народнасці аорыст не быў жывою з’яваю81.
У першыя стагоддзі пісьмовай пары ў агульнаўсходнеславянскай мове сігматычны аорыст быў жывою з’яваю і адлюстраваўся ў тэкстах. Так, напрыклад, у Лаўрэнцьеўскім спісе летапісу аорыст мае выразнае значэнне — абазначае мінулае непрацяглае закончанае дзеянне: В се же л'Ьто рекоша дружйна Нгоревй. Н послуша йх Нгорь, йде в дерева... вгзьемавь дань, понде в градті свой.
Асабовыя ф о р м ы а о р ыс m a
Адзіночны лік.
1-я быхь ведохь хвалнх-ь
2-я бы веде хвалн
3-я бы веде хвалн
79 Адны гісторыкі мовы пішуць пра чатыры прошлыя часы ў старажытнай мове, другія — пра чатыры формы прошлага часу. Натуральна, лагічна, відаць, бачыць чатыры прошлыя часы: кожны прошлы меў сваё значэнне, свае асабовыя формы адзіночнага, множнага і парнага лікаў, а прошлыя перфект і плюсквамперфект яшчэ і родавыя формы; не можа быць спрэчкі, напрыклад, пра тое, што ішоў, ішла, ішло—толькі тры родавыя формы, а гукаю, гукаеш, гукае — тры асабовыя формы.
80 Булыка A. М., Жураўскі A. I., Крамко I. I. Гістарычная марфалогія беларускай мовы, с. 212.
81 Карскйй Е. Ф. Белорусы: Язык белорусского народа, вып. 2-3, с. 291.
Множны лік
1-я
2-я
3-я
быхомь бысте быша
ведохомь ведосте ведоша
хвалнхомь хвалнсте хвалнша
Парны лік
1-я
eblXOBi
ведохов'Ь
хвалнховЬ
2-3-я
бы ста
ведоста
хвалнста
Дапаможны дзеяслоў бытй ўжываўся таксама ў такіх формах аорыста: 1-я б'Ьх'ь, 2—3-я 6t — адзіночны лік; 1-я б'Ьхом'ь, 2-я б^сте, 3-я б^ша — множны лік; 1-я 6’bxoet, біста— парны лік.
Аорыст выцесніўся перфектам. Але формы аорыста сустракаюцца ў беларускіх пісьмовых помніках не толькі XIII— XIV ст., а і наступных часоў: Кестутій, собра(в) всю свою жомой(т), пойде йз Городна протйву о(т)ца (Вілен. л.), родйтеля noeeAtcra ю крестйтй, yetdae^... о(т)ць: «Горі mh^, чадомое, почто се сотворйла ecu, печаль д(у)шй моей прйнесе» (Ж. Ефр.), прйдоша послы... о(т) велйкого кн(я)зя, немьцй убйша кн(я)зя Скйрйгайла, біз зйма вельмй студена (Супр. л.), прійде й в'ьс^ал'ь плевелы, ante cntneyb cntnya водйть, оба в яму e^naдетася; кнйжку... сьбрах-ь й напйсах'ь (Будны), потом Кунус умре й no нем/ь почнеть сын его Кернус пановатй (Рачынскі с.).
У сучаснай беларускай мове захавалася былая асабовая форма (2-я і 3-я адзіночнага ліку) аорыста дзеяслова бытй — часціца бы, яе фанетычны варыянт б (у гаворках быб і баб); форма бы, лічаць, увайшла ў службовыя словы каб, абы.
§ 181. Імперфект
Імперфект — другі просты прошлы час, які мае таксама сваю гісторыю. У старажытных усходнеславянскіх помніках ён звычайна абазначаў мінулае працяглае, не абмежаванае ў часе незакончанае дзеянне. У кароткім урыўку са старажытнага летапісу (апісанне нораваў і звычаяў) чытаем формы імперфекта бяху, нарйуаху(ся), жйвяху, убйваху, ім адпавядаюць у сучаснай мове былі, называліся, жылі, забівалі: бяху мужй мудрй й смысленй, нарйцахуся поляне; а древляне жнвяху setpuHbскйм-ь образомт>... убйваху другг друга.
Асабовыя ф о р м ы імперфекта Адзіночны лік
1-я
бяхь
пнсахь
ведяхь
2-я
бяше
пнсаше
ведяше
3-я
бяше
пнсаше (-ть)
ведяше (-ть)
Множны лік
1-я бяхомь пнсахом-ь ведяхомь
2-я бясте пнсасте ведясте
3-я бяху (-ть) пнсаху (-ть) ведяху (-ть) Парны лік
1-я бяховЬ пнсахов-Ь ведяхов'Ь
2-3-я бяста пнсаста ведяста
У старажытнай беларускай мове імперфект не ўжываўся, хоць яго і адлюстроўваюць беларускія тэксты. У жывой мове імперфект выцесніўся перфектам.
У сучаснай беларускай мове няма і слядоў прошлага простага часу— імперфекта.
§ 182. Перфект
П е р ф е к т абазначаў такое мінулае дзеянне, вынікі якога наяўныя і ў момант гутаркі пра гэта дзеянне. Каб атрымаць уяўленне пра значэнне перфекта, спынімся на двух прыкладах. Часам у сучаснай літаратурнай мове можна сустрэць былое перфектнае значэнне; так, у аповесці Якуба Коласа «Дрыгва» адзін персанаж кажа пры сустрэчы да другога: «Як добра, што я сустрэўся з вамі, стары дружа!» У сказе дзеяслоў сустрэўся мае значэнне прошлага часу, але своеасаблівае, якое не часта ўжываецца ў сучаснай літаратурнай мове: сустрэўся мае прымету прошлага часу, адначасова ён мае і другое значэнне — мінулае дзеянне, вынікі якога наяўныя і тады, калі пра гэта (пра «сустрэўся») гаворыцца. Другі прыклад. Старажытнае спалучэнне Ксмь прашьл'ь абазначала ‘я прыйшоў і я ёсць (тут)’. Можна сказаць, што ў перфекце спалучаліся два планы значэння: план мінулага (прошлага) і план сучаснага (цяперашняга). Гэтай двухпланавасці значэння адпавядае і выражэнне перфекта, у які ўваходзіў былы нескланяльны дзеепрыметнік на л спрагальнага дзеяслова 82 і дапаможны дзеяслоў бытй ў цяперашнім часе (дапаможны дзеяслоў мог стаяць перад дзеепрыметнікам і пасля яго); дзеепрыметнік змяняўся па родах у адзіночным, множным і парным ліках, а дапаможны дзеяслоў бытн ва ўсіх трох ліках па асобах і быў паказчыкам асобы.
Асабовыя ф о р м ы перфектa Адзіночны лік
1-я (£смь83 несль (-а, -о) (£смь быль (-а, -о)
2-я f£CH несль (-а, -о) |£сн быль (-а, -о)
3-я ^сть Q£) несл ь (-а, -о) |£сть ([£) был-ь (-а, -о)
82 Словы на л тыпу HecAh, с-ькл-ь — нескланяльныя дзеепрыметнікі, якія мелі родавыя формы: неслг, несла, несло — у адзіночным ліку; неслй (як і новй столй), неслы (як і новы ст-Ьны), несла (як і нова окьна, нова сёла) — у множным ліку; несла (м. р.) і HecAt (ж. і н. р.)—у парным.
83 У старажытных беларускіх тэкстах — есмь і есмй, есме, есмт>, есм.
Множны лік
1-я |£смь81 неслн (-ы, -а)
2-я (£сте неслн (-ы, -а)
3-я суть неслн (-ы, -а)
Парны
1-я ксв-t несла (м. о.)
|£св'Ь неслй (ж. і н. р.)
2-я (£ста несла (м. р.)
Кста несл-Ь (ж. і н. р.)
3-я Кста несла (м. р.)
Кста неслі (ж. і н. р.)
f£cMb былн (-ы, -а) Ксте былн (-ы, -а) суть быля (-ы, -а)
лік
f£cB-b была (м. р.)
Ксв-Ь был-Ь (ж. і н. р.) f£c?a была (м. р.) 1£ста был-Ь (ж. і н. р.) Кста была (Л. р.) f£c?a был-Ь (ж. і н. р.)
Развіццё катэгорыі трывання, як вядома, адбывалася ў сувязі з развіццём катэгорыі часу (часоў). Перфект утвараўся і ад асноў закончанага і ад асноў незакончанага трывання. Гэта ў значнай меры спрыяла ўдасканаленню катэгорыі трывання, захаванню самога перфекта для выражэння прошлага часу.
Выцясняючы імперфект і аорыст, перфект вельмі прыкметна, нават істотна змяніўся; змянілася яго значэнне, змянілася яго форма.
Перфект пашырыў сваё значэнне і пачаў абазначаць мінулае (працяглае і непрацяглае, закончанае і незакончанае, імгненнае ці іншае) дзеянне. Змянілася пры гэтым і форма перфекта — са складанай яна стала простаю. Што пры гэтым адбылося? Перастаў ужывацца дапаможны дзеяслоў бытй, паказчыкам асобы стаў асабовы займеннік, які ў такім выпадку як бы заступіў месца дзеяслова бытй, што паказваў асобу (Нсмь— 1-я, Ксп — 2-я і г. д.); былы дзеепрыметнік на л паступова набываў і набыў форму таго прошлага часу, які ўжываецца ва ўсіх усходнеславянскіх мовах.
Страту дапаможнага дзеяслова паказваюць помнікі яшчэ XI—XII ст. Так, у Мсціслававай грамаце (1130) чытаем: 03^ далт> (а не Ксмь далт>), у надпісе на Тмутараканскім камені: князь м'Ьрйл'ь мо(ре) (а не Нсть м'Ьрйл'ь). Працэс страты дапаможнага дзеяслова быў вельмі працяглы, ён адбываўся ў XII—ХШ і наступных стагоддзях: разт>ежчал есмй (Гр. 1498), стала есмй удовою (Ж. Алякс.), я Янко Богдановй(ч) прода(л) есм сеножа(тй)... над рекою над Ошменою (Гр. 1498), я, дей, есмй дома не бы(л); бы(л) есмй на нйве (Кн. суд.), только есмй сына вморыла, а чого есмй хотЬла, того не вчынйла (Трыстан), тогды есмй тебе ховала, й узрос ecu у моего отца дворе. Чему ecu убйл? (Бава), ecu вывчйл (вывучыў, даў вывучку.— Ф: Я.) Трылцана (Трыстан), до нась пйсал'о ecu... посолт, твой
84 У старажытных беларускіх тэкстах — есмт> і есмо, есны, есм.
(Кн. пас.), есмо до тебе пйсалй, же бы ecu далт> науку послам'ь своймь (Кн. пас.), досйть есмо... спалй (Будны).
Старажытныя беларускія помнікі засведчылі страту дапаможнага дзеяслова, г. зн. адлюстравалі простую — змененую форму перфекта: тыц. бой ydiAA^CA (Гр. 1300), его не крыжовалй (Стр. Хр.), кусты ба(л)самове й розгй посохлй й загйнулй (Тры Кар.), й загучал'ь весь городг (Скарына, Руф), іаблонй садовые... попсовал’ь (Маг. акты 1578), королевая прышла на оный гук... й сомліла; Трыцан тое чулт> й вельмй покорне й вдячне подяковал’ь отцу; прыехалй два рыцэры (Трыстан).
Адбыліся змены ў дзеепрыметніку на л. Сярод іх — уніфікацыя родавых форм у множным ліку: з трох (носйлй — м, р., носйлы — ж., носйла — н.) запанавала адна — з канчаткам -й (хлопцы насілі, дзяўчаты насілі, дзеці насілі); страціўся суфікс -лу дзеясловах з асноваю інфінітыва на зычны: неслк -+■ несл -> нёс, neKAbпеклпёк, моглт)могл-^мог(х); змяніўся пасля галоснага суфікс -лна -ў у форме мужчынскага роду: чйталг -> чылаў, zyAAAhгуляў (вітала — вітаў, малявала — маляваў). Узнікненне ў на месцы л (гл. § 69) не выклікала граматычнай (марфалагічнай) змены, толькі ўзнік фанетычны варыянт суфікса (л-+ў) былога нескланяльнага дзеепрыметніка, які з часам стаў формаю прошлага часу: почйна-л-ь, почйна-л-а і пачына-ў, пачына-л-а. У формах дзеясловаў прошлага часу, аснова якіх у інфінітыве канчаецца (канчалася) на зычны, суфікс -лстаў чаргавацца з нулём гука: нёс (з несл'ь) і нес-л-а, пёк (з neKAt) і пяк-л-а.
I з гэтага сціслага разгляду гісторыі перфекта вынікае, чаму толькі прошлы час дзеясловаў змяняецца па родах, чаму толькі прошлы (натуральна — і ўмоўны лад) не змяняецца па асобах.
§ 183. Плюсквамперфект
Плюсквамперфект (папярэдні мінулы, папярэдні прошлы) меў іншы лёс, чым аорыст і імперфект. 3 дзвюх форм плюсквамперфекта адна не захавалася, другая дайшла да нас з пэўнымі зменамі.
Значэнне плюсквамперфекта лёгка бачыцца і ўспрымаецца на прыкладах з сучаснай літаратурнай мовы: Людзі кінуліся былі ўцякаць, але, убачыўшы партызан, высыпалі на вуліцу. (М. Лынькоў) Госць зноў надзеў паліто, якое быў скінуў, адчыніў вароты і, аглядзеўйіыся выйшаў на двор. (П. Галавач) Конік, што быў спыніўся на мосце, паціху патупаў далей. (I. Шамякін)
У агульнаўсходнеславянскай мове плюсквамперфект меў дзве формы. Першая з іх у сваім складзе мела дзеепрыметнік на л спрагальнага дзеяслова, які нёс лексічнае значэнне закончанага або незакончанага дзеяння, і імперфект або аорыст да-
паможнага дзеяслова бытй. Паказчыкам асобы быў дапаможны дзеяслоў; дзеепрыметнік змяняўся па родах.
Адзіночны лік
1-я бяхь несль (-а, -о) б4хь несль (-а, -о)
2-я бяше несль (-а, -о) 64 несль (-а, -о)
3-я бяше (-ть) несль (-а, -о) 64 несль (-а, -о)
Множны лік
1-я бяхомь неслн (-ы, -а) 64хомь неслн (-ы, -а)
2-я бясте неслн (-ы, -a) б4сте неслн (-ы, -а) 3-я бяху (-ть) неслн (-ы, -а) 64ша неслн (-ы, -а)
Парны лік
1-я 6яхов4 несла (-4, -4) 64x081, несла (-4, -4)
2-3-я бяста несла (-4, -4) б4ста несла (-4, -4)
Такая форма (яе разнавіднасць) прошлага часу страчвалася з XII—XIII ст., гэта абумоўлівалася перш за ўсё лёсам простых прошлых часоў — аорыста і імперфекта, а таксама лёсам другой формы плюсквамперфекта.
Іншы быў лёс адносна новай формы плюсквамперфекта, які адлюстроўваецца ў помніках XIII ст.— з пачатку перыяду ўтварэння беларускай, рускай, украінскай моў. У гэту форму плюсквамперфекта ўваходзіў дзеепрыметнік на л і перфект дзеяслова бытй. Такім чынам, другая форма плюсквамперфекта была трохчленная: дзеяслоў бытй ў цяперашнім часе, дзеепрыметнік на л спрагальнага дзеяслова, дзеепрыметнік на л дапаможнага дзеяслова бытй-, паказчыкам асобы з’яўляўся дапаможны дзеяслоў бытй ў цяперашнім часе.
Адзіночны лік
1-я (£смь быль (-а, -о) несль (-а, -о)
2-я f£cu быль (-а, -о) несль (-а, -о)
3-я Ксть (f£) быль (-а, -о) несль (-а, -о)
Множны лік
1-я F£cmt> былн (-ы, -а) неслн (-ы, -а) 2-я 1£сте былн (-ы, -а) неслн (-ы, -а) 3-я суть былн (-ы, -а) неслн (-ы, -а)
Парны лік
1-я КсвЬ была несла (м. р.) Ксв4 был4 несл4 (ж. і н. р.)
2-3-я «ста была несла Кста 6ыл4 несл4
Форма перфекта дзеяслова бытй (есмь был^, ecu был-ь і г. д.) спрасцілася — страціўся дапаможны дзеяслоў {есмь, ecu
і г. д.), што адбілася і на форме плюсквамперфекта; трохчленная форма стала двухчленнаю: Нсмь былг вгзяль -+■ быў узяў, Ксй 6bWb в-ьзял'ь ->быў узяў і г. д.
Прыклады змененага плюсквамперфекта з беларускіх помнікаў: паявйлося было noeirpue на лю(д) (Гр. 1465), Войдйло... полюбйлся ему [Альгерду] вельмй н далг 6bwz ему Лйду [горад] (Вілен. л.), а колй она была прышла... было Трышчану сем л1ігь (Трыстан).
Як і ў перфекце, перажыў змены дзеепрыметнік на л.
У старажытных беларускіх помніках толькі што паказаная на прыкладах форма плюсквамперфекта — жывая і ўстойлівая з’ява; на працягу стагоддзяў гэты прошлы час ужываўся для абазначэння мінулага дзеяння, што адбылося (адбывалася) раней за другое мінулае. Захаванню і ўстойлівасці змененага плюсквамперфекта спрыяла тое, што плюсквамперфект, як і перфект, меў значэнне закончанага і незакончанага трывання (пры выразнай перавазе першага).
Плюсквамперфект у яго змененай двухчленнай форме тыпу быў узяўся (была ўзялася, былі ўзяліся) ужываецца ў сучасных народных гаворках і літаратурнай мове85.
§ 184. Будучы просты час
Асобна гаварыць пра змены асабовых форм дзеясловаў у будучым простым часе няма патрэбы: будучы просты час мае канчаткі (формы) цяперашняга: кажу і скажу, кажаш і скажаш, кажа і скажа. Адрозніваюцца будучы просты і цяперашні часы толькі значэннем, трывальнаю прыналежнасцю: будучы просты мае значэнне закончанага трывання: прынясу, напішу, кіну, крыкну, а цяперашні — незакончанага: нясу, пішу, кідаю, крычу.
У старажытнай мове ўсходніх славян значэнні цяперашняга і будучага простага часоў не заўсёды акрэслена адрозніваліся і размяжоўваліся. Так, напрыклад, у Пачатковым летапісе чытаем: а Двйна йс того же ліса потечеть [выцякае], а йдеть не на полуноіцье, а ДнРпр'ь втечеть [упадае] у Понтьское море; вдаймы ся печен’Ьгомт>; да кого жйвять, кого лй умертвять. Потечеть, втечеть, жйвять і умертвять — формы цяперашняга часу.
Развіцдё адрознення паміж цяперашнім часам (незакончанае трыванне) і будучым простым (закончанае трыванне) адбывалася з развіццём супрацьпастаўленасці закончанага і незакончанага трыванняў — крышталізацыяй катэгорыі трывання. У беларускіх пісьмовых помніках XVI ст. безліч прыкладаў, у якіх будучы просты мае тыя самыя формы, што і цяперашні, ак-
83 Ужыванне на месцы дапаможнага дзеяслова (формы яго: быў— м. р., была — ж., было — н.; былі — мн. л.) часціцы было (чытаем, напрыклад, у Грэднева: Разгневаўся было Лявон, стаў прасіць...; у Карпава: Лны ўзяліся было...) — не што іншае, як памылка.
рэслена мае, як і ў сучаснай мове, значэнне закончанага трывання.
Формы тыпу запамятаю, пачастую, павячэраю называюць формамі цяперашняга-будучага закончанага трывання, бо яны маюць асабовыя канчаткі цяперашняга часу, а значэнне— будучага часу — дзеяння, якое адбудзецца пасля моманту гутаркі пра гэта дзеянне.
§ 185. Будучы складаны 1
У сучаснай беларускай мове тыповаю формаю будучага часу незакончанага трывання з’яўляецца спалучэнне інфінітыва з асабоваю формаю дапаможнага дзеяслова буду: буду працаваць, будзем працаваць. У паўднёва-заходніх гаворках ёсць і другая форма — таксама былая аналітычная, якая стала сінтэтычнаю: працаваціму (працавацьму), працавацімеш (працавацьмеш), працаваціме (працавацьме). Апошняя ў сучаснай літаратурнай мове сустракаецца рэдка; з часу рэформы беларускага правапісу (1933) яна кваліфікуецца як дыялектная. Паходзяць формы тыпу гуляціму, гуляцімеій з былога йму гулятй, ймешь гулятй.
Форма будучага складанага незакончанага трывання з буду ўласціва таксама рускай і ўкраінскай мовам.
На той падставе, што ў старажытных усходнеславянскіх помніках першых стагоддзяў пісьмовай эпохі будучага складанага часу з буду няма і што будучы складаны незакончанага дзеяння (трывання) выражаўся з дапамогаю почьну, начьну, стану, хочу, выказваецца пераканальнае меркаванне: на пачатку гістарычнай эпохі ў мове ўсходніх славян толькі пачынае складвацца будучы складаны I — будучы час са значэннем незакончанага дзеяння (трывання). Спалучэнні тыпу хочу пйсатй, стану говорйтй, почьну хотЬтй, почьну аскатй —гэта яшчэ не ўласна будучы час; асабовая форма (хочу, стану, почьну, начьну) тут не толькі граматычны паказчык, а і слова з лексічным значэннем пачынальнасці, пажадальнасці ці іншым; такім чынам, можна гаварыць пра почьну хогЬтй як пра складаны дзеяслоўны выказнік, а не як пра будучы складаны час86.
Старажытныя тэксты паказваюць, што ў старажытнай беларускай мове будучы складаны час незакончанага трывання выражаўся інфінітывам у спалучэнні з йму (маю) і буду. Першы з іх шырока, як норма, ужываўся ў мове XIV—XVI ст.: мають братй, йметь жаловатйся, датй ймаеть, боронйтйся маеть, король маеть... поцеловатй крест, я... ймаю его за своего зятя. 3 XIV ст. помнікі засведчылі ўжыванне дапаможнага дзеяслова буду: будем держать, будеть держатй*7. Менавіта з ужываннем
86 Якубйнскіш Л. П. Нсторня древнерусского языка.—М., 1953; Нванов В. В. йсторнческая грамматнка русского языка.
87 Нарысы па гісторыі беларускай мовы, с. 230.
дапаможных аму і буду ў беларускай мове88 пачынаецца ўласна будучы складаны I час, які абазначаў (абазначае) будучае незакончанае дзеянне.
Як мяркуе М. Карнеева-Петрулан, у адных гаворках мовы беларускай народнасці XIV—XVII ст. ужываўся будучы складаны I з буду, у другіх — з йму (нму, ймешь) маю. Адрозненне гэта ўласцівае і сучасным беларускім гаворкам. Магчыма, формы з йму (маю) і з буду развіваліся не ў адзін час.
Старажытныя тэксты сведчаць, што дапаможны дзеяслоў йму, спалучаючыся з інфінітывам, мог стаяць перад ім і пасля. 3 часам дапаможны дзеяслоў йму (маю) заняў постпазіцыйнае становішча і зліўся з інфінітывам; будучы складаны тыпу йму робйтй (робйтй йму) стаў простаю формаю, корань ймстаў фактычна суфіксам -імці -м-: чытаціму або чытац'му, дзеяслоў захаваў асабовыя формы: чытаціму (чытац'му), чытацімеш (чытац'меш), чытаціме (чытац'ме), чытацімем (чытац'мем), чытацімеце (чытац'меце), чытацімуць (чытац'муць).
Запанаваў будучы складаны час з дапаможным дзеясловам буду: буду пісаць, будзеш пісаць, будзе пісаць і г. д., але ўжываюцца і формы тыпу пісацьму, пісацьмем (I пісацьмем вершы не пяром мы. Панчанка), маю будаваць, маю рабіць (Сам не знаю, не ведаю, што рабіці маю. Народная песня; А што маем рабіць? Я. Колас; Куды цяпер маеце пісаць? «Звязда»).
§ 186. Будучы складаны II
Будучы складаны II называюць яшчэ будучым папярэднім (параўн.: папярэдні мінулы, папярэдні прошлы) часам. Ен абазначаў будучае дзеянне, папярэдняе да другога будучага. Сказ Тйвун може то врдатй, в кого што будеть купйлт> трэба разумець так: Цівун можа тое ведаць, хто ў каго што купіць. Сказ А хто будеть што заслужнл-ь, так его каратн — трэба разумець: Хто што (чаго) заслужыць, так яго караць.
Будучы складаны II выражаўся спалучэннем формы дзеепрыметніка на л і дапаможнага дзеяслова буду. Дзеепрыметнік змяняўся па родах (ва ўсіх трох ліках), дапаможны дзеяслоў — па асобах (ва ўсіх ліках).
Асабовыя формы будучага с к л а д ан а г a II Адзіночны лік Множны лік
1-я буду купнль (-а, -о) будемь (-мо, -мы) купнлн (-ы, -а)
2-я будешн (-шь) купнль (-а, -о) будете купнлн (-ы, -а) 3-я будеть (буде) купнлт> (-а, -о) будуть купнлн (-ы, -а)
Парны лік
1-я будев-Ь купнла (м. р.) будев-Ь купнлЬ (ж. і н. р.)
2-3-я будета купнла будета купялЬ
88 У рускай мове будучы складаны з буду прыкметна пашыраецца з пачатку XVII ст. (Нарысы па гісторыі беларускай мовы, с. 231).
Гэта складаная форма будучага часу з XVI ст. занепадае89 і з часам выцясняецца формаю будучага простага. Але і сёння часам сустракаюцца своеасаблівыя адгалоскі будучага складанага другога. Некалькі прыкладаў: Калі не распытаць усе-ўсего чысьценько й зараней, то будзем як пад лёд праваліліся (Салігорскі р-н, Вялікі Рожан). Варту каб ставілі й на дзень белы, й на ўсю ночачку. Бо ўсе будуць зямлёй накрыліся (Вілейскі р-н, Буцькі). Калі выцягну гэтыя два пытанні (экзаменацыйны білет з названымі студэнткай (родам з Лагойскага р-на) двума пытаннямі.— Ф. Я.), то ў мяне будзе правалілася. Хоць дадому не едзь. Хіба ж можна так? He возьмемся сёння, не зробім сёння, то заўтра будзе спазніліся. Спознімся назаўсёды (А. Бачыла). А калі я сама астануся тут яшчэ дзве гадзіны,— усё будзе прапала (К. Чорны)90.
Можна назваць досыць відавочныя прычыны выцяснення былога другога складанага будучага часу: гэта перш за ўсё станаўленне і запанаванне простага будучага са значэннем закончанага дзеяння (трывання); другая прычына — тое, што дзеепрыметнік на л станавіўся пануючаю формаю прошлага часу.
§ 187. Умоўны лад
Катэгорыя ўмоўнага ладу ў беларускай мове не новая, як не новая яна і ў іншых славянскіх мовах.
Умоўны лад абазначаў не рэальнае, што працякае ў часе, дзеянне, а магчымае пры пэўных >умовах ці пажаданае дзеянне (таму, трэба падкрэсліць, умоўны лад не мае катэгорыі часу; дзеянне, абазначанае формаю ўмоўнага ладу, да пэўнага граматычнага — цяперашняга, будучага, прошлага — часу не аднясеш). I ў старажытнасці ён быў складанаю дзеяслоўнаю формаю, якая змянялася па асобах і родах у адзіночным, множным і парным ліках. Выражаўся ўмоўны лад дзеепрыметнікам спрагальнага дзеяслова на л і аорыстам дзеяслова бытй, які з’яўляўся і паказчыкам асобы.
Адзіночны лік
1-я быхг несль (-а, -о)
2-я бы неслг (-а, -о)
3-я бы несль (-а, -о)
Множны лік
быхомь неслн (-ы, -а) бысте неслн (-ы, -а) быша неслн (-ы, -а)
1-я
2-3-я
Парны лік
быхов-Ь несла (-4) быста несла (-'Ь)
89 Будучы складаны II захаваўся ў польскай мове: nic nie kupowa\a.
90 Запісаныя тут прыклады неаднолькава яркія ў адлюстраванні будучага складанага II; у некаторых можна бачыць субстантывацыю.
У старажытных тэкстах сустракаем: а быхт> не слала... слезт> на море (Слова), аж бы мйро (мйр^) быль й дг [до] вЬка (Смал. гр. 1229), быхом'ь уладйлй (Ул. Манам.), у кого купйшь, тому заплатй, то онй бышь (быша) на тя не жаловалт, (Гр. 1300), сыну мой, сын мой наймйлейшій, й кто мй дасть, йж бы(х) я умерла за тебе? Беда мне, беднйцй (Стр. Хр.), але колй бы мй ся обецал мйловатй мене, я бых ждала до его часу (Трыстан), а колй бых'ь его вндела, я бых с hum пошла; я, Пулкан, не вйдел есмй... человіка, хто бы ся мн^ cnpOTueuAn; а колй бы ecu з Бовом з-ьеднал'ь ся мйр дерт>жатй й з hum товарышытй, на всем бы cetте не нашлй ся лепшые товарышы надт> вас (Бава).
Форма аорыста дзеяслова бытй (бых'Ь, бы і г. д.) магла стаяць перад дзеепрыметнікам (часцей) і пасля яго.
Змены ва ўмоўным ладзе пачаліся перш за ўсё са зменаю ў дзеяслоўных часах — з паступоваю стратаю аорыста (выцясненнем яго перфектам). Страта аорыста вяла да страты формамі бых'ь, бы і інш. дзеяслоўнасці, здольнасці змяняцца па асобах і быць паказчыкам асобы. У помніках назіраецца як бы выпадковае ўжыванне асабовых форм аорыста бытй: аце бы сл'Ьпй былй (Маск. еванг.), дзе пры былй (сліпй) чакалася форма 3-й асобы множнага ліку быша (а не бы). У Прывілеі Смаленскай зямлі: тые бы самй судйлй й рядйлй (бы — на месцы быша). Сустракаецца ўжыванне бы побач з іншаю формай аорыста бытй: аіце бы мя бысте в'ёдалй (Еванг. 1339). Паступова, але няўхільна замест іншых асабовых форм ужываецца форма 2-й і 3-й асоб адзіночнага ліку бы, якая становіцца формаўтваральнаю часціцай, г. зн. былая складаная форма дзеяслова становіцца простаю (быхті несл'ь—^нёс бы, быхом-ь неслй-+ неслі б).
Што да змен у форме былога дзеепрыметніка (неслгь нёс, везл'ь -> вёз, с'Ькл'ь сек, робйлт> -> рабіў, молотйл'ь малаціў), то яны разглядаліся ў гісторыі фанетыкі (гл. § 66).
Былая форма аорыста, стаўшы часціцаю бы (яе фанетычны варыянт б пасля слова з канцавым галосным; у гаворках — варыянты ба, быб, баб), захавала старажытную асаблівасць ужывання: яна не мае ў сказе зафіксаванага месца (сам прачытаў бы ты, ты сам бы прачытаў; рэчка заліла б і поле, рэчка і поле б заліла).
Умоўны лад мае толькі форму прошлага часу, значэння ж прошлага часу ён не мае (і пры выражэнні ўмовы і пры выражэнні пажадальнасці): Паплыў бы я, здаецца, хмаркі, разам з вамі. (Я. Колас) I я б касіў, каб чорт касу насіў. (Нар. творч.)
§ 188. Загадны лад
Загадны лад, як і толькі што разгледжаны ўмоўны, не меў і не мае катэгорыі часу, бо выказвае пабуджэнне да дзеяння, а не такое рэальнае дзеянне, якое працякае ў часе. I ў далёкай старажытнасці ў мове ўсходніх славян, і ў сучаснай беларускай mo-
ве значэнне загаднага ладу выражаецца перш за ўсё формамі 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку (у старажытнасці таксама парнага ліку). Загадны лад не мае і не меў формы 1-й асобы адзіночнага ліку; гэта і зразумела: загадным ладам выказваецца воля таго, хто гаворыць, пабуджэнне да дзеяння, накіраванае да іншай асобы ці асоб: ты нясі, вы нясіце, ты кажы, вы кажыце.
Асабовыя ф о р м ы тэ м am ыч ны х дзеясловаў
Адзіночны лік
2-я несн ведн пншн хвалн
3-я несн ведн пншн хвалн
Множны лік
1-я нес-Ьмь (-о, -ы) BeA^MB (-0, -ы)
2-я несЬте вед'Ьте
пншнмв (-о, -ы) пшпнте
хвалнмь (-о, -ы) хвалнте
Парны лік
1-я
2-я
нес’Ьв’Ь ведЬв-Ь пншпв'Ь хвалпв'Ь
несЬта вед^та пншнта хвалнта
Як бачым, у 3-й асобе адзіночнага ліку ўжывалася такая самая форма, як і ў 2-й. Усе без выключэння дзеясловы ў 2-й і 3-й асобах адзіночнага ліку мелі канчатак -й (былы тэматычны галосны дыфтангічнага паходжання). Перад гэтым -й, як і перад Ф дыфтангічнага паходжання, заднеязычныя ў выніку пераходнага памякчэння супалі з адпаведнымі свісцячымі. Такім чынам, у старажытнасці было: бізй (параўн.: бРгу), помозй (параўн.: помогатй), сіцй (параўн.: сЬку), пьцй (параўн.: пьку).
Ў 1-й і 2-й асобах множнага ліку тэматычных дзеясловаў была тэма Ф або й. Формы загаднага ладу ўтвараліся ад асноў цяперашняга часу. Дзеясловы I і II класаў у формах 1-й і 2-й асоб множнага ліку мелі тэму a III і IV — u91: 1-я HecbM^ (-0, -ы), 6eptM7)(-o, -ы), ндЬм'ь(-о, -ы), eedtM^ (-0, -ы); 2-я несЬте, берЬте, йдЬте, ведрте; 1-я пййшм'ь(-о, -ы), знайм'б(-о,-ы), хвалймт^-о, -ы), косйм'ь(-о, -ы); 2-я піішйте, знайте, хвалйте, носйте.
Асабовыя формы мелі і ў парным ліку адпаведныя тэматычныя Ф і й: 1-я Hectet, eeptet, udtep, ведівр; numuet, хва-
91 Форму на -і-те мелі дзеясловы I спражэння з цвёрдаю асноваю ў 1-й асобе адзіночнага ліку і 3-й асобе множнага ліку: йду, йдуть — йдіте; несу, несуть — неЛте\ дзеясловы I спражэння з асноваю на мяккі зычны і дзеяслоны II спражэння мелі форму на -u-те: пйшу, пйшуть — пййште; хвалю, хвалять — хвалйте; курю, курять — курйте.
Auet, Kocuet, знайві; 2-я несЬта, бгріта, udtra, ведііта; пйшйта, знайта, хвалйта, косйта.
Формы ўсіх асоб загаднага ладу перажылі тыя ці іншыя змены.
У форме 2-й асобы адзіночнага ліку канчатак -u (былы тэматычны галосны) страціўся: станй^ стан', рЬжй-+рэж, сядй-^сядз', кынй -> кін'. Асобна звернем увагу на дзеясловы тыпу давай, уміш, чйтай, у якіх таксама страціўся -u: daeaju-*daeaj (давай), чйтаій^ чйтаі (чытай). Прыклады: едь гдр хочеш, Hturro порадь нам (Атыла).
Страту канчатка -й перажылі, аднак, не ўсе дзеясловы. Гэты канчатак захаваўся пад націскам: нясі, ідзі, бяры, кажы\ у дзеясловах тыпу крыкні, грукні, стукні, дзе аснова канчаецца на групу зычных; у дзеясловах з прыстаўкай вытыпу вынесі, выкладзі, выйдзі, выберы, выплаці92.
Канчатак -й пасля зацвярдзелых (шыпячых і р) супаў з -ы: бяры, кажы, палажы, пййы.
Адбылася змена тапсама ў дзеясловах тыпу помозй, бізй, сЬцй, пьціт, у іх аснова загаднага ладу выраўнавалася па аснове гэтых дзеясловаў у абвесным ладзе: сячы (як і сячэш), пячы (як і пячэш), бяжы (як і бяжыш), ляж (як і ляжаш) (гл. § 32).
Такім чынам, у форме 2-й асобы адзіночнага ліку адны дзеясловы захавалі канчатак -й (нясі, вядзі, вазьмі), у другіх, пры зацвярдзенні зычнага асновы, -й змяніўся на -ы (пратры, збяры, зберажы, абстрыжы, прывучы, вытчы, запішы, высуйіы, чашы), у трэціх канчатка не стала (стан', гуля/, кідау малю], атрымаі).
Помнікі яшчэ XIII ст. адлюстроўваюць ужыванне -йте ў дзеясловах I—IV класаў тыпу несЬте, ведЬте — як вынік змешвання тэматычных галосных і u. У значнай частцы гаворак форма з тэматычным Ф запанавала. У выніку сталі ўжывацца не толькі ідзёце, нясёце, вазьмёце (дзе -ёце — з былога -йте), a і пішэце, касёце, нясёце, вазёце, рабёце, хадзёце, скажэце93. Такая форма 2-й асобы множнага ліку з’яўляецца жывою і сёння. У паўночна-ўсходніх гаворках запанавала, наадварот, форма на -іце: вазіце, кладзіце, хадзіце, насіце і г. д. Такая форма — норма сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
Форма 2-й асобы адзіночнага ліку загаднага ладу зрабіла ўплыў на форму 2-й асобы множнага ліку: следам за стан', глян', кін', сядз', у якой страціўся канчатак -й (былы тэматычны галосны а), запанавала форма без тэматычнага галоснага ў
92 Гэтыя дзеясловы без прыстаўкі вымаюць націскны канчатак: нясі, кладзі, ідзі, бяры, плаці.
93 Форма на -эце (-еце) не была штучнаю нормаю літаратурнай мовы (да рэформы правапісу ў 1933 г.). Увайшла гэта форма ў літаратурную мову з творамі Я. Купалы, Я. Коласа, 3. Бядулі, К. Чорнага, К. Крапівы і іншых пісьменнікаў.
множным ліку: стан' — стан'це, глян'— глян'це, рэж— рэжце, атрымай — атрымайце, чытай — чытайце.
Як і ў 2-й асобе адзіночнага ліку, у 2-й множнага ліку не захаваліся ў аснове свісцячыя, што развіліся перад тэматычнымі галоснымі $ і zz па другой палаталізацыі: пьцітепячыце, ctytre -> сячыце, стерезЬте сцеражыце; адбылося выраўноўванне па аснове абвеснага ладу: пячэш — пячы, пячыце; сячэш — сячы, сячыце; сцеражэіа — сцеражы, сцеражыце.
Помнікі засведчылі ўжыванне ў старажытнай беларускай мове формы 1-й асобы множнага ліку на -мо\ несЬмо (несёмо) і на -мы: несЬмы (несёмы); косймо, ходЬмо, eed^Mo і г. д. 3 часам у паўднёва-заходняй частцы Беларусі (у паўднёва-заходніх гаворках) назіраецца замацаванне формы 1-й асобы множнага ліку на -ем ці -мо (з -’Ьм’ь, -ймо): нясём, вядзём, хадзём, кладзём, бярэм, вяжэм і г. д., а таксама хвалём, нясём, касём. У гэтых гаворках форма загаднага ладу тыпу нясём, кладзём не супала з формай 1-й асобы множнага ліку абвеснага ладу няс'бм, вядз'дм, ідз'бм, кладз'бм^, бярбм, нбсім, вяжам. У паўночна-ўсходніх беларускіх гаворках форма 1-й асобы множнага ліку загаднага ладу супала з адпаведнаю формаю абвеснага ладу: нясём, вядзём, ідзём, кладзём.
Старажытныя помнікі, як ужо адзначана, адлюстравалі форму 1-й асобы множнага ліку на -мо: ведемо, беремо і г. д. Дзеясловы, якія ў 2-й асобе адзіночнага ліку страцілі канчатак -й (былы тэматычны), у гаворках паўднёвага захаду Беларусі захавалі форму 1-й асобы множнага ліку на -мо (-ма): стан' — стан'ма, кін' — кін'ма, прадай —■ прадайма, слухай — слухайма, рэж — рэжма, намаж — намажма. Форма на -ма ўжывалася і ўжываецца ў сучаснай літаратурнай мове: Пакіньма напуста на лёс свой наракаць. (Я. Купала) «Уцякайма», — тузанула Валя старога. (I. Мележ) Ну, рэжма, a то ты. ўжо замёрз. (Я. Брыль) Станьма сягоння пад сцягі. (П. Панчанка)
У сучаснай беларускай мове сустракаецца яшчэ форма 1-й асобы множнага ліку тыпу хадземце, дзе відавочным з’яўляецца дарашчэнне -це— канчатка 2-й асобы множнага ліку.
3-я асоба адзіночнага ліку загаднага ладу мела аднолькавы канчатак з 2-й асобай адзіночнага ліку: несй, знай, давай. Яшчэ да ўтварэння беларускай, рускай, украінскай моў пачалася страта 3-й асобы адзіночнага ліку. Форма тыпу несй, знай, хавай, перажыўшы змены, засталася толькі як форма 2-й асобы адзіночнага ліку.
У старажытнай беларускай мове ўзнікла і развілася новая, апісальная форма 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку загаднага ладу — спалучэнне формы абвеснага ладу (незакончанага і закончанага трывання) у 3-й асобе адзіночнага ці множнага
94 На поўдні Беларусі сустракаецца форма 1-й асобы множнага ліку абвеснага ладу з зацвярдзеннем зычнага асновы (нясбм, вяддм, кладбм).
ліку з часціцаю няхай або яе варыянтам хай95: няхай (хай) піша, няхай (хай) пішуць, няхай (хай) напішуць. Ілюстрацыі са старажытных беларускіх помнікаў: нехай збйраеть (Скарына, Руф), нехай буде(ть) тобою вызволена (Трыстан), нехай й спйть пры конй у стайнй, нехаа... прывыкаеть; Пулкане, нехай будеть на твою волю [па-твойму; так, як ты хочаш] (Бава), нехай так й будуть (Атыла).
Такая форма 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку загаднага ладу (няхай возьме, хай бярэ, няхай возьмуць, хай забяруць)—асаблівасць і мовы беларускай народнасці і нацыяналынай беларускай мовы 96.
Асобнай заўвагі патрабуюць формы загаднага ладу дзеясловаў V класа — нетэматычных дзеясловаў. Спынімся, аднак, толькі на формах даць і есці, бо формы іншых дзеясловаў да нас не дайшлі.
Асабовыя формы
нетэматычных дзеясловаў
Адзіночны лік
2-я будй дажь іжь97
3-я будй дажь 'Ьжь
Множны лік
1 -я 2-я
будЬмь (-о, -ы) дадпмь (-о, -ы) будіте дадвте
■Ьдамь (-о, -ы) Фднте
Парны лік
1-я буд'Ьв'Ь дадйВ'Ь 'Ьдйв'Ь
2-я будіта даднта 'Ьднта
Форма 2-й асобы адзіночнага ліку дажь не захавалася; пад уплывам чытай, гуляй, малюй, спявай узнікла дай. Захавалася фанетычна змененая форма Ьжь (у вымаўленні — еш). У напісанні гэтай формы назіраецца разнабой і сёння: пад уплывам вымаўлення пішуць еш, а ў сувязі з наяўнасцю 1-й асобы множнага ліку ежма і назоўніка ежа — еж9а.
95 Часціца няхай (хай)—дзеяслоўнага паходжання, гэта змененая форма загаднага ладу ад старажытнага слова хаятй са значэннем ’звяртаць^ увагу’; такое значэнне прасвечваецца і ў сучасных няхай, хай (няхай скажа, хай аддасць).
96 Параўн. у рускай мове: пусть (пускай)Хйдет, пусть (пускай) йдут, дзе пусть і пускай — часціцы дзеяслоўнага паходжання.
97 У форме дажь, іжь зычны ж— з былога спалучэння dj (гл. § 39). Параўн. у стараславянскай мове: даждь, ьждь.
"Параўн. народныя выслоўі: З’ежма тваё, а потым кожнысваё. Сёння з’ежма ваша, а заутра кожны сваё. Ежма, дзеткі, і гуляйма, толькі заўтра не забывайма. Няма і не можа быць напісавня «ешма», як і назоўніка «еш-а».
У 2-й асобе множнага ліку ўжываюцца формы дайце, ?ж(ш)це (як і чытайце, хавайце, рэжце).
У 3-й асобе адзіночнага і множнага ліку — няхай (хай) дасць, есць; няхай (хай) дадуць, ядуць.
§ 189. Зваротныя дзеясловы
У агульнаславянскай і агульнаўсходнеславянскай мове не было так званых зваротных дзеясловаў, часта густа ўжывальных у беларускай мове. Паводле паходжання (утварэння) зваротныя дзеясловы — складаныя словы, якія ўтварыліся аб’яднаннем, зліццём дзеяслова і энклітычнай формы займенніка сябе ў вінавальным склоне — ся; у некаторых дзеясловах гэта ся так змянілася фанетычна, што і не нагадвае сябе (здасца, вучыцца).
Як адзначалася (§ 128), у старажытных беларускіх тэкстах ся ўжывалася і ў прэпазіцыі да дзеяслова, з якім гэта ся было звязана сінтаксічна. 3 часам замацоўваецца постпазіцыйнае ўжыванне, што садзейнічала зліццю з дзеясловам. Першапачаткова, відаць, былі ўтвораны зваротныя дзеясловы ад тых пераходных дзеясловаў, якія абазначалі канкрэтнае дзеянне. Словазлучэнне «пераходны дзеяслоў + ся» сінтаксічна не адрознівалася ад словазлучэнняў тыпу мыю рукі (рукі мыю), чаійу валасы (валасы чашу). Са словазлучэнняў лпю ся (і ся лгью), чешу ся (і ся чеійу) утварыліся зваротныя дзеясловы мыюся, чаійуся, дзе былое слова ся стала часціцаю (фактычна постфіксам). 3 часам набывалі зваротнасць не толькі пераходныя дзеясловы: наскачуся, наспяваюся, высплюся.
Некаторыя дзеясловы з часам перасталі ўжывацца без ся (сказаць інакш: не ўжываюцца як незваротныя). Параўн.: чашу і чашуся, брыю і брыюся, дзе -ся і сёння «пераклікаецца» з сябе (чашу сябе, мыю сябе, брыю сябе)\ іншае — у дзеясловах смяюся, баюся (няма «баю», «смяю»), дзе -ся ніяк не «пераклікаецца» з сябе.
У зваротных дзеясловах 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга і будучага часу, у інфінітывах (апрача тых, што канчаюцца на -чы, -ці, тыпу берагчыся, змагчыся, пастрыгчыся, разбегчыся, разлегчыся, красціся, несціся, весціся) фанетычныя змены прывялі да ўзнікнення варыянтаў -ся цца (сцеражэцца, нясецца), -ца (наесца, здасца).
Утвораная зваротная форма дзеяслова страціла пераходнасць і здольнасць кіраваць прамым аб’ектам (параўн.: мыю посуд і мыюся, аглядаю наваколле і аглядаюся).
§ 190. Дзеепрыметнік. Дзеепрыслоўе
Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе, як і інфінітыў і супін, належаць да іменных форм дзеяслова. Самі назвы «дзеепрыметнік», «дзеепрыслоўе» трапна выказваюць сутнасць гэтых форм:
дзеепрыметнік — дзеяслоўная форма з асаблівасцямі прыметніка, дзеепрыслоўе — дзеяслоўная форма з асаблівасцямі прыслоўя. Першая з іх не новая ў агульнаўсходнеславянскай мове; яна — спадчына агульнаславянскай мовы. Дзеепрыслоўе — адносна новая дзеяслоўная форма, якая набыла выражаныя характарыстычныя асаблівасці (нескланяльнасць, акалічнасная функцыя ў сказе, абазначэнне дадатковага дзеяння да таго асноўнага, якое выражаецца дзеясловам-выказнікам) яшчэ ў старажытнай беларускай мове.
Беларускае дзеепрыслоўе паводле паходжання — гэта амярцвелая кароткая форма назоўнага склону адзіночнага ліку дзеепрыметніка цяперашняга (ідучы, кажучы, піійучы, п’ючы, шыючы, гаворачы, ходзячы, носячы) або прошлага часу (прынёсшы, паспытаўшы, убачыўшы.) жаночага роду.
У агульнаўсходнеславянскай мове адрозніваліся дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану (інакш: актыўныя і пасіўныя дзеепрыметнікі) цяперашняга і прошлага часу, дзеепрыметнікі незакончанага і закончанага трывання.
Дзеепрыметнікі мелі кароткую і поўную форму, змяняліся па родах, скланяліся ў адзіночным, множным і парным ліках.
Дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу ўтвараліся ад асновы цяперашняга часу з дапамогаю суфіксаў -уч-, -ач-^-, дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу — ад асновы інфінітыва з дапамогаю суфіксаў -в'ьші -'ый-10°.
§ 191. Скланенне кароткіх дзеепрыметнікаў незалежнага стану
Кароткія дзеепрыметнікі мужчынскага і ніякага роду скланяліся так, як назоўнікі мяккай разнавіднасці скланення на jo, a жаночага — як назоўнікі мяккай разнавіднасці скланення на ja.
Цяперашні час незалежнага стану
Адзіночны лі к
Мужчынскі род
Ніякі род
Жаночы род
Н.
неса(-я)
неса(-я)
несучн
Р.
несуча (коня)
несуча (поля)
несуч-Ь (земл-Ь)
д.
несучу (коню)
несучу (полю)
несучн (землн)
в.
несучь (конь)
несуче (поле)
несучу (землю)
т.
несучьмь (коньмь)
несучьмь (польмь)
несучею (землею)
м.
несучн (конн)
несучн (полн)
несучн (землн)
99 Суфікс -учадпавядае больш старажытнаму *-OHmj-(*-ontj-), -ач *-eHmj-(*-entj-); спалучэнні он (on), ен (еп) змяніліся (дзейнасць закону адкрытага склада) адпаведна на он і ен, якія ў сувязі з дэназалізацыяй супалі адпаведна з у і а (у некаторых выпадках з з); спалучэнне зычных tj->4. Такім чынам: *-онт!-^--уч-, *-enmj—^-a4-; у стараславянскай мове — адпаведна -^іц-, Діц-; пад уплывам стараславянскай мовы ў рускай запанавалі дзеепрыметнікі з-іц-; йдуіцйй, сйдяіцйй, валяюцййся, смеюіцййся.
100 Суфіксы -т>шадпавядаюць больш старажытным *-evcj-(*-uusj-) і *-‘bcj-(*-usj-).
М н ож н ы л і к
Н. несуче
несуча
несучгЬ
Р. несучь
несучь
несуч^
Д. несучемь
несучемь
несучамь
В. несуч-Ь
несуча
несуч'Ь
Т. несучн
несучй
несучамй
М. несучнхь
несучйхь
несучахь
Парны л і к
Н.-В. несуча
несучй
несучй
Р.-М. несучу
несучу
несучу
Д.-Т. несучема
несучема
несучаіма
Звернем увагу на форму назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду: толькі ў гэтай форме дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу не мелі суфіксаў -уч-, -ач-: неса, хваля (параўн.: Р. несуча, хваляча, Д. несучу, хвалячу і г. д.). Форма назоўнага склону жаночага роду мела суфіксы -уч-, -ачі нязвычны сёння канчатак -й. Ад былой формы назоўнага склону мужчынскага і ніякага роду да нас дайшлі (у літаратурнай мове) толькі нязначныя рэшткі: гэта мага ў фразеалагізме як мага, злучнік хаця (яго варыянт хоць); у гаворках сустракаецца яшчэ сця (былое *чьття — чьстя са значэннем ‘шануючы’), любя ў фразеалагізме ні сця ні любя (Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл.), гледзя ў фразеалагізме на ноч гледзя (Мсціслаў). Што ж да былой кароткай формы назоўнага склону адзіночнага ліку жаночага роду тыпу несучй, м/ьлвячй (-^несучы, мовячы), то яна частаўжывальная ў сучаснай беларускай мове, але форма гэта перастала быць дзеепрыметнікам, яна — дзеепрыслоўе (гл. § 8, 192).
Прошлы час незалежнага стану
Адзіночны лі к
Мужчынскі род
Ніякі род
Жаночы род
Н.
несь
несь
нес'ьшй
Р.
несьша
несьша
несьшЬ
д.
несьшу
несыііу
несьшй
в.
несьшь
несьше
несьшу
т.
несьшьмь
несьшьмь
несьшею
м.
несьшй
несьшй
несыіій
Множны л і
к
н.
несьше
несьша
несыігЬ
р.
несыпь
несьшь
несьшь
д.
несьшемь
нес”ьшемь
несьшамь
в.
несыіі'Ь
несьша
несьш'Ь
т.
несьшй
несьшй
несьшамм
м.
несьшнхь
несьшйхь
несьшахь
П а р н ы л і к
Н.-В.
Р.-М.
Д.-Т.
несыііа
несыцу
нес-ьша несыпу
несьша несыпу
несьшема несьшема несыпама
Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу ў назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду не мелі суфікса: несь. Рэшткі гэтай формы ў беларускай мове не захаваліся. Што ж да формы жаночага роду (несьшй, snaetuiu), то яна — жывая з’ява ў беларускай мове, праўда, са значэннем закончанасці (закончанага трывання): прынёсшы, зрабіўшы, паспытаўшы, выспаўшыся. Але гэта форма, як і былая форма цяперашняга часу, у сучаснай беларускай мове (не толькі ў мастацкіх творах) звычайна ўжываецца як дзеепрыслоўе (гл. §190).
§ 192. Лёс кароткіх дзеепрыметнікаў незалежнага стану. Паходжанне дзеепрыслоўяў
Лёс кароткіх дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга і прошлага часу ў пэўнай меры быў такі, як і кароткіх прыметнікаў. Кароткія прыметнікі і дзеепрыметнікі ўжываліся калісьці ў ролі азначэння і выказніка, дапасоўваліся да назоўнікаў у родзе, ліку, склоне. Але сувязь кароткіх дзеепрыметнікаў з дзеясловам, іх дзеяслоўнасць садзейнічалі больш ранняй, чым у кароткіх прыметнікаў, страце здольнасці ўжывацца ў ролі азначэнняў. 3 усіх форм кароткіх дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга і прошлага часу захавалася ў мове форма назоўнага склону адзіночнага ліку жаночага роду. У старажытнай беларускай мове, як сведчаць беларускія помнікі, кароткія дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга і прошлага часу ў форме назоўнага склону адзіночнага ліку страчваюць сувязь з назоўнікамі, былая зменная форма становіцца нязменнаю, набывае ролю акалічнасці, паясняе дзеяслоў. Дзеепрыметнік становіцца дзеепрыслоўем.
Ужо ў пачатку XVI ст. дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга і прошлага часу набылі ўстойлівае значэнне дзеепрыслоўяў 101. Помнікі другой паловы XVI ст. часта і досыць паслядоўна адлюстроўваюць дзеепрыслоўе як дзеяслоўную форму, што, абазначаючы дадатковае дзеянне, паясняе ў сказе дзеяслоў-выказнік, з’яўляецца акалічнасцю. Прыклады: всякйй человек, простый й посполйтый, чтучй й(х) [кнігі] йлй слухаючй, можеть поразуметй, что есть потребно (Скарына, Прадмова да «Бібліі»), посекшй ліс'ь, город^ муровалй Каменець (Супр. л.), нйчого не прйкладаючй, анй уймуючы, буду судйтй (Ст. літ. 1566), йдучй до нап, в дорозе вмер-ь (Кн. пас.), еслй Трыіцан'о
101 Нарысы па гісторыі беларускай мовы, с. 251.
то вчынйть, to зле, a не вчынйв'ыйй, недобре; Трыіцант)... поклоhuat) ся з велакою покорою, просечы в него одного дару (Трыстан), одны тяжко вздыхаючы, другйе плачучы... утеклй ся, невізсты, dtru u dteoHKU плакалй, крычалй, голос до неба выносечы (Атыла), а добрый конь рьзал, чуючы своего пана; войско, почйваючй, йдеть; каждый день... мають otearu на конех, воюючы Маркобруна; поехалй... нйкому зла не чынечы (Бава), взявшй зт> собою одного остронома, который ся знал no зв'Ьздах'ь... пошлй у короблех'ь моремт> (Рачынскі с.).
§ 193. Скланенне і лёс поўных дзеепрыметнікаў незалежнага стану
Поўныя дзеепрыметнікі незалежнага стану скланяліся так, як поўныя прыметнікі.
Цяперашні час незалежнага стану
Адзіночны лі к
Мужчынскі род Ніякі род Жаночы род
н.
несан
несучее
несучня
р.
несучего
несучего
несуч'Ь'Ь
д.
несучему
несучему
несучнн
в.
несучйй (-его)
несучее
несучую
т.
несучймь (-ннмь)
несучнмь (-ннмь)
несучею
м.
несучемь
несучемь
несучен
М Н 0 ж н ы л і к
н.
несучнн
несучая
несуч-Ь-Ь
р.
несучнхь (-ннхь)
несучйхь (-ннхь)
несучйхь (-ййх-ь)
д.
несучнмь (ннмь)
несучнмь (-ннмь)
несучймь (-нймь)
в.
несуч'Мі
несучая
несуч-Ь'Ь
т.
несучнмн (-ннмн)
несучнмн (-ннмн)
несучнмь (-ййм"ь)
м.
несучнхь (-ннх-ь)
несучнх'ь (-ннхь)
несучнх-ь (-hexi.)
П a
рны лі к
н.-в.
несучая
несучнн
несучнн
Р.-М.
несучую
несучую
несучую
д.-т.
несучнма (-ннма)
несучнма (-ннма)
несучнма (-ннма)
Прошлы час незалежнага стану
Адзіночны л і к
Н.
несьш
несьшее
несьшйя
Р.
нес'ьшего
несыпего
несьш'Ь'Ь
д.
несьшему
несьшему
несьшея
в.
несьшнн (-его)
Hecbmee
несыную
т.
несьшнмь (-ннмь)
несьшнм'ь (-йймь)
несьшею
м.
несьшемь
несьшемь
несьшен
Множны л і к
н.
несьшнн
несьшая
йесып'Ь'Ь
р.
несьшнх'ь (-ннхь)
Hecbmuxb (-йвх-ь)
несьшнхь (-ййх-ь)
д.
нес-ьшнм-ь (-йймв)
несьшнмь
несьшнмь
в.
несш'Ь'Ь
Hecbmirh
нес'ьш'Ь’Ь
т.
несьшпмн (-йймй)
несыііймн (-йймй)
несьшнмй (-йймй)
м.
нес’ьшнх'ь (-ййхь)
несвшнхь (-ййхь)
нес'ьшйХ’ь (-ййхь)
П а р ны лі к
Н.-В.
несьшая
несьшнн
несгшйн
Р.-М.
несгшую
нес'ьшую
несьшую
д.-т.
нест>шнма (-ннма)
несьшнма (-ннма)
несьшнма (-ннма)
Поўныя дзеепрыметнікі незалежнага стЗ’ну ўжываліся ў агульнаўсходнеславянскай мове, сустракаюцца ў старажытных беларускіх тэкстах: ему належачае панство, ндучого (Хр. літ.), неговорячего co мною (Ж. Алякс.). Аднак ужыванне іх станавілася ўсё больш абмежаваным. У сучаснай літаратурнай мове яны сустракаюцца зусім рэдка 102; так, напрыклад, у кнізе Янкі Брыля «Вітраж» (Мінск, 1972) ужыты толькі адзін дзеепрыметнік незалежнага стану з суфіксам -ўш-. У «Браме неўміручасці» Кандрата Крапівы, у празаічных творах Петруся Броўкі («Полымя», 1972, № 12; 1973, № 1), у артыкуле Міколы Лобана («Полымя», 1973, № 12)—ні аднаго дзеепрыметніка незалежнага стану з суфіксамі -ўш-, -ш-, -уч-, -ач-.
Словы тыпу гарачы, калючы, пякучы — былыя поўныя дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу, яны сталі прыметнікамі.
Асобную заўвагу трэба зрабіць адносна дзеепрыметнікаў тыпу несл'ь, везл'ь, робйл'ь. Яны былі нескланяльнымі дзеепрыметнікамі і разам з дапаможным дзеясловам бытй (есмь, ecu, есть і г. д.) утваралі перфект, плюсквамперфект, будучы складаны II, умоўны лад. 3 гэтымі дзеепрыметнікамі ў гістарычнай сувязі знаходзяцца дзеепрыметнікі прошлага часу на л: памаладзелы, удзірванелы, пасівелы, узмужнелы. Такія словы ў сучаснай беларускай мове маюць значэнне дзеепрыметнікаў незалежнага стану прошлага часу. Гэта адзіная форма са значэннем дзеепрыметніка незалежнага стану, якая часта ўжываецца ў мове мастацкай літаратуры. Так, напрыклад, у творах Якуба Коласа: парыжэлыя (на сонцы стагі), амярцвелы (лес) і інш.; у рамане Івана Мележа «Людзі на балоце»; паружавелы, пажоўклы, згалелы, пабурэлы, згаладалы, павесялелы і мноства іншых, у апавяданнях Анатоля Кудраўца: навіслыя, пабурэлыя, прыпухлыя, расчырванелыя і інш.
Словы тыпу вялы, смелы, прышлы — сучасныя прыметнікі дзеепрыметнікавага паходжання.
102 Граматыка беларускай моеы: Марфалогія / Пад рэд. К. К. Атраховіча (К. Крапівы), М. Г. Булахава. — Мінск, 1962, с. 377.
§ 194. Дзеепрыметнікі залежнага стану
Дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу ўтвараліся ад асновы цяперашняга часу з дапамогай суфікса -м-: несом'ь, знаемт>; несомый, знаемый; дзеепрыметнікі прошлага часу — з дапамогай суфіксаў -ні -т-: вгзяп, пйсант>, вьзятый, пйсаный.
Кароткія дзеепрьшетнікі залежнага стану цяперашняга і прошлага часоў скланяліся так, як і кароткія прыметнікі (гл. § 137): Н. etdowb, знаелць — як і новт>, молодт, (посьл-ь, городь), etdoua, знаема — як і нова, молода (сторона, трава), відомо, знаемо — як і ново, молодо (окьно, село); Р. etdoua, знаема — як і нова, молода (посьла, города), etdouw, знаемы— як і новы, молоды (стороны, травы), etdoua, знаема — як і нова, молода (окьна, сёла); Д. etdouy, знаему — як і нову, молоду (посьлу, городу), etdou.t, знаелгЬ — як і Hoet, мoлodt (cTOpOHt, трав-fe), etdouy, знаему — як і нову, молоду (окьну, селу) і г. д.; Н. в'ьзягь, несент> — як і нов-ь, молод-ь; в’ьзята, несена —■ як і нова, молода; вьзято, несено — як і ново, молодо; Р. в'ьзята, несена—• як і нова, молода; в'ьзяты, несены — як і новы, молоды; в'ьзята, несена — як і нова, молода; Д. в'ьзяту, несену — як і нову, молоду; в'ьзяті, несені —як і Hoet, мoлoдt; вьзяту, несену — як і нову, молоду і г. д.
Поўныя дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга і прошлага часоў скланяліся так, як і поўныя прыметнікі (гл. § 140). У склонавых формах поўных дзеепрыметнікаў адбыліся тыя самыя змены, што і ў поўных прыметніках.
§ 195. Лёс дзеепрыметнікавых форм, ужыванне ў сучаснай беларускай літаратурнай мове
3 усіх дзеепрыметнікавых форм у беларускай літаратурнай мове найчасцей ужываюцца дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу тыпу высушаны, накормлены, абсаджаны, узнагароджаны, створаны, выкарыстаны, вымыты, вышыты, разгорнуты; прычым, як і ў старажытнай агульнаўсходнеславянскай, у беларускай гэтыя дзеепрыметнікавыя формы (агледжаны, абтынкаваны, забаранаваны, прывучаны) ужываюцца не з -нн-, а з -н-.
Дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу ў сучаснай беларускай мове сталі малаўжывалыіыя 103. Словы тыпу вядомы (‘той, каго ведаюць’), знаёмы — гэта ўжо звычайныя прыметнікі.
Адносна часта ўжываюцца ў беларускай літаратурнай мове дзеепрыметнікі незалежнага стану тыпу памаладзелы, загарэ-
103 Граматыка беларускай мовы: Сінтаксіс / Пад рэд. ККАтраховіча (К. К. Крапівы), .VI. Г. Булахава, П. П. Шубы. — Мінск, 1966, с. 101.
лы, пасвяжэлы, пасталелы, амярцвелы, ап’янелы; яны, як сведчаць старажытныя беларускія тэксты, не новыя ў нашай літаратурнай мове.
Што ж да дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга і прошлага часу, залежнага стану цяперашняга часу,— такіх, як «выходзячы» (чалавек), «крадучыся» (воўк), «крадучаяся» (рысь), «трымаўшаеся» (за руку дзіця), «прачынаючыся» (хлопчык), «прачынаўшыся» ( перад усходам сонца лес), «угнойваемая» (зямля), «ламаемыя» (галінкі), то яны ўжо не раз, даўно і нядаўна, атрымалі кваліфікацыю «неўласцівых беларускай мове дзеепрыметнікавых форм» '°4.
§ 196. Кароткае падагульненне
Як не раз падкрэсліў і грунтоўна паказаў у сваіх капітальных працах заснавальнік беларускай лінгвістыкі акадэмік Я. Карскі, беларуская мова — адна са славянскіх моў, асаблівасці фанетыкі, граматыкі якой выступаюць у сваёй сістэме, уласцівай толькі беларускай мове 105.
Беларуская мова (яе фанетычная сістэма, яе марфалогія), як і руская, украінская, развілася з агульнаўсходнеславянскай мовы-асновы.
Сярод іншых славянскіх моў беларуская мова вылучаецца не проста наяўнасцю пэўных асаблівасцей, а сваёй фанетычнай сістэмай, сваім граматычным ладам.
Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы жыцця беларускай народнасці, беларускай нацыі ў мінулым, мова беларусаў развітая, багатая, як багатыя іх культурныя здабыткі.
104 Гл., напрыклад: Крапіва К. 36. твораў: У 5-ці т. — Мінск, 1976, т. 5, с. 164.
105 Карскйй Е. Ф. Белорусы: Введенне в нзученне языка н народной словесностн белорусского племенн. — Внльно, 1904, т. 1, с. 105, 114. Звернем увагу на ацэнку толькі што названай кнігі (гл. артыкул В. I. Баркоўскага «Нсследованяя Е. Ф. Карского по белорусскому языку» ў кн.: Карскйй Е. Ф. Язык белорусского народа. — М., 1955, вып. 1, с. 492): «Гэту незвычайную, выключную ў гісторыі славянскіх моў працу славуты лінгвіст I. В. Ягіч назваў у пісьме Я. Ф. Карскаму цудоўнаю, выдатнаю». Кніга, падкрэслім, адыграла ў свой час вялікую ролю ў развіцці беларусістыкі.
ДАДАТКІ
ДАДАТАК1
ПРЫКЛАДНЫЯ ГІСТАРЫЧНА-ЛІНГВІСТЫЧНЫЯ КАМЕНТАРЫІ ДА СТАРАЖЫТНАГА ТЭКСТУ «НАДПІС НА КРЫЖЫ ЕФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ»
Гісторыя пісьменства і культуры ўсходніх славян ведае выдатны помнік пад умоўнаю назваю «Надпіс на крыжы Ефрасінні (Афрасінні) Полацкай». Зрабіў гэты крыж (з золата і срэбра), упрыгожыў каштоўнымі каменямі і жэмчугам, выпісаў на крыжы тэкст мастак-ювелір Лазар Богша для князёўны Ефрасінні, дачкі полацкага князя Георгія. Як відаць з тэксту, Ефрасіння даравала крыж полацкаму манастыру Спаса. Стагоддзі беларусы захоўвалі, зберагалі невымернай каштоўнасці помнік. У пачатку Айчыннай вайны яго выкралі і вывезлі фашысты.
т N N N
Вь Л'Ь-^s-hx^ftпокладаеть н'фроснньА чьстьнын крсть-
N вь манастырн своемь вь црьквн стго Спасачьстьнок дрі>вобесц-Ьньно НстЬ' а кованьк егозлото н сереброп кам-Ьньцн
N N
жьнчюгьвьргрнвньа да -м... грнвньда ні> нзнесЬтьсА нз манастырА ннкогда же Ійко нн продатннп й'датнаш,е се кто пр'Ьслоушакть • нзнесіьть н w манастырАда не боудн кмоу
N помоіцьннкь • чьстьньш крсть нн вь сь вЕкь нн вь боудоуіцннN N
іі да боудеть проклАть стою жнвотворАіцею тронцеюн стымн N N NN
vvtiih-тн -нісемню сьборь стыхь отць н боудн кмоу часть N
св Нюдоюнже прйда Хсакто же дрьзнеть сьтворнтн се... властелнньшш кнАзьнлн пнскоупьнлн нгоум-ЬньАнлн ннь
N
которьш любо члвкь а боудн кмоу клАтва снц’фросннЫй же N N
раба хва сьтАжавьшп крсть сннпрннметь вічнХю жнзнь сь N N
всЬмп стымнгн помозп рабоу с воНмХ Лазорю нареченомоу ЬогьN
шн сьд'Ьлавьшемоу крьсть снн црьквц стаго Спаса н п’фроснныі-
т
вь лі — спалучэнне прыназоўніка вь з назоўнікам д-bmo; надрадковае пг чытаецца як то. Старажытнаму вб ад павядае
сучаснае спалучэнне прыназоўніка у і назоўніка год у месным склоне: л^то — у годзе; л^то — назоўнік ніякага роду было-
га скланення з асноваю на о ў вінавальным склоне адзіночнага ліку.
N N
^•sй — лік, абазначаны літарамі. Паказчыкамі, што літары ўжыты з лікавым значэннем, з’яўляюцца пастаўленыя абапал літар кропкі /-s-/, цітлы і знак — тысячы. Чытаем: -s-—6, a ^-s-— 6000, -х-—600, -g— 60, • д—9. Значыць, вь лі> + -sн -х^д—вь лі>то 6669 (у 6669 годзе). Прыгадаем: сучаснае лічэнне гадоў бярэцца ад пачатку хрысціянскай эры; ва ўсходніх славян у старажытнасці карысталіся візантыйскім лічэннем гадоў, заснаваным на біблейскай легендзе: ад «стварэння» свету да нараджэння Хрыста (да хрысціянскай эры), паводле гэтай легенды, прайшло 5508 гадоў; каб перавесці на сістэму злічэння гадоў, якою мы сёння карыстаемся, трэба ад 6669 адняць 5508, — надпіс на крыжы Ефрасінні Полацкай быў зроблены, такім чынам, у 1161 годзе, у агульнаўсходнеславянскую эпоху.
н — злучнік, які спалучае шэсць тысяч і шэсцьсот.
покладаеть ■— дзеяслоў у 3-й асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу; тэма е (поклада-е-), канчатак -ть (параўн.: у сучасных паўночна-ўсходніх гаворках і сёння няс-е-ц', ідз-е-ц', кладз-е-ц').
цфроснньА — назоўнік (уласнае імя) жаночага роду былога скланення асновы на ja. Літара А абазначае ]а(я). Пасля страты рэдукаванага ь спалучэнне н'і змянілася на н. У слове ыфросйньА. (як і ў словах 1€зероозеровозера, 1€сень -> осен' -> восен') пачатковы галосны о, абазначаны літараю w, — на месцы спалучэння jd(je)1: ЕфросйнМЬ ОфросйньУЬ; з даўніх часоў у жывой белэрускай мове гэта імя мае такія беларускія варыянты: Апрасіння, Прасіння, Прасіня, Прося і інш.; напісанне Ефрасіння афіцыйнае, канцылярскае.
чьстьнын — поўны прыметнік, дапасаваны да назоўніка крсгь, у вінавальным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду. Параўн. з сучасным пачэсны, дзе сн. на месцы былога стьн. (рэдукаваны страціўся, стн^сну, зычны с з былога т (*чьтть)—дысіміляцыйная змена. Слова чьстьный ў гэтым кантэксце абазначае ‘свяшчэнны’ (крыж). N
крсть— назоўнік мужчынскага роду скланення слоў з асноваю на о, форма вінавальнага склону адзіночнага ліку. Знакцітла паказвае на пропуск галоснага ь.
вь манастырн — спалучэнне прыназоўніка вг з назоўнікам
1 Параўн. (таксама запазычаныя ў грэкаў): Еўстафіос (устойлівьі, сталы, тцзеты)->0стап->Астап, Елена (выбранніца, светлая)-»Олена->Алена (Галена).
монастырь у месным склоне адзіночнага ліку; скланялася слова па тыпу назоўнікаў з асноваю на jo. Літара а ў запазычаным слове монастырь ужыта на месцы о (гэта часта назіраецца ў старажытных усходнеславянскіх тэкстах) у сувязі з тым, што о ў грэкаў і славян вымаўлялася неаднолькава.
своемь — прыналежны займеннік мяккай разнавіднасці скланення, дапасаваны да назоўніка (ev) манастырй — у месным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду. Яшчэ ў старажытнай беларускай мове на месцы канчатка -емь замацаваўся канчатак творнага ім (+-ймь).
вь црьквн — спалучэнне прыназоўніка вг з назоўнікам жаночага роду былога скланення на й (у доўгае). Гэта скланенне яшчэ ў агульнаславянскай мове-аснове змянялася і паступова аб’ядноўвалася з разнавіднасцю назоўнікаў з асноваю на зычны — на •se; у старажытнай беларускай мове гэта слова (як і морква) паступова збліжалася з сучасным першым скланеннем: царквы, морквы — як травы, галавы; царкве, моркве — як траве, галаве; царкву, моркву — як траву, галаву і г. д.
N
стго (святого) — поўны прыметнік, дапасаваны да назоўніка Спаса ў родным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду. Параўнанне з польскім swipto паказвае, што 'а ў слове свята з былога ?(ен).
Спаса — назоўнік мужчынскага роду былога скланення на о ў родным склоне адзіночнага ліку. Сяпасп ад таго кораня, што і ппасатй (ратаваць), сьпасйтель (выратавальнік);
N
С'ьпась — Хрыстос (у біблейскай легендзе); цьрквй стго Спаса — ‘царква імя Спаса (Хрыста)’.
чьстьноК др±во — спалучэнне слоў са значэннем ‘жыватворнае’, ‘жыватворчае’2; чылпьноН. — якасны поўны прыметнік, дапасаваны да назоўнага др^во ў назоўным склоне ніякага роду адзіночнага ліку. Поўная форма чьстьноМ. ўтварылася ў выніку зліцця кароткай формы чьсгпьно з займеннікам К, які стаў часткаю канчатка -оК; dpteo — назоўнік ніякага роду былога скланення асновы на о. Напісанне засведчыла фанетычную асаблівасць слова, якая дайшла ў беларускай мове да нашага часу (dpteo -^дрэва).
бесц-йньно— кароткі прыметнік, дапасаваны да назоўніка др^во ў назоўным склоне адзіночнага ліку ніякага роду; б’сцоньноЧсть — састаўны іменны выказнік. Напісаняе бссцімьно адлюстравала прыпадабненне звонкага з да глухога ц і супадзенне з са сваім парным глухім с; зычны ц адпавядае індаеўрапейскаму к; галосны t> з дыфтонга аі (параўн. літ. kaina).
Ксть — нетэматычны дапаможны дзеяслоў (інфінітыў бытй) у 3-й асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу, корань К.С-, канчатак -ть.
2 Срезневскйй Н. Н. Матерналы для словаря древнерусского языка. — Спб., т. 1, 1893.
кованьК— тут ‘матэрыял, тое, з чаго зроблены (выкаваны) крыж (злото, серебро, жьнчюгь)’. КованМ — назоўнік ніякага роду былога скланення на jo (як жйтЫІ, поле) у назоўным склоне адзіночнага ліку. Рэдукаваны ь у слабай пазіцыі, пасля страты яго ўзнікла спалучэнне н'і, якое змянілася (паміж галосных) на н падоўжаны.
его—указальны займеннік u (jb) у родным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду; аснова j-.
злото н сереброн кам'ЬньКн жьнчюгь — аднародныя члены, звязаныя паўторным злучнікам й. Злото (золата) — назоўнік ніякага роду былога скланення з асноваю на о ў назоўным склоне адзіночнага ліку; спалучэнне ло ў слове злото — або апіска, або дыялектная з’ява ва ўсходнеславянскай мове. Серебро—назоўнік ніякага роду былога скланеннязасноваю на о. КамкньК.— тут ‘упрыгожанне, дарагія самацветы’; кам/kmM,— зборны назоўнік ніякага роду скланення з асноваю на jo ў назоўным склоне адзіночнага ліку.
Адлюстравалася падаўжэнне э(е) (са стратаю ь), што абазначаны літараю t (так званы «новы» Ф). Жьнчюг-ь— назоўнік мужчынскага роду скланення з асноваю на о ў назоўным склоне адзіночнага ліку.
р= 100. _
грнвнь — назоўнік (грыуня) скланення з асноваю на a ў родным склоне множнага ліку.
• м= 40.
N N
а да — далучальны злучнік і;-р-(100) а да-м-(40) = 140.
да н-b нзнесітьсА — 3-я асоба адзіночнага ліку загаднага ладу ў спалучэнні з сА. Параўн: Да здравствует солнце, да скроется тьма! (А. Пушкін) У беларускай мове загадны з да не ўжываецца.
да — часціца.
(нк) нзнесетьсА — трэцяя асоба адзіночнага ліку дзеяслова будучага простага часу.
сА — энклітычная форма займенн іка сябе ў вінавальным склоне. Літару А трэба чытаць як 'а(я), а не як насавы галосны: яшчэ ў IX—X ст. нашай эры ва ўсходніх славян насавыя галосныя Ж, А перажылі дэназалізацыю; Ж -> у, А->а(я).
нз манастырА — спалучэнне прыназоўніка йз з назоўнікам монастырь. Прыназоўнікі йз(я>) іс(ь) у старажытнай беларускай мове «аб’ядналіся» ў адным з (яго фанетычныя варыянты з і са: з намі, са мною}. Монастырь — назоўнік ніякага роду былога скланення з асноваю на jo ў родным склоне адзіночнага ліку.
ннкогда — прыслоўе часу. Каранёвы элемент у гэтым прыслоўі той самы, што і ў прыслоўях калі, куды, адкуль, што і ў Займеннікавых формах каго, каму і інш. (хто кьто).
же, нн — часціцы.
Гйко — тут ‘так што’.
продатн — неазначальная форма дзеяслова з суфіксам -тй, у далёкай старажытнасці— падзельным: і — былы канчатак давальнага склону адзіночнага ліку назоўнікаў скланення на і.
Ц’датн •— неазначальная форма дзеяслова. Спалучэнне літар co (амега) і m(w)— так званая лігатура; ws—■опг'Ь. Страціўся рэдукаваны г. На беларускай моўнай глебе развілося прыпадабненне глухога т да наступнага д і супадзенне першага са звонкім д, узнік двайны (падвойны) зычны д (дд), ненаціскны о-+а, т' перажыў далейшае змякчэнне і супаў з ц', страціўся канцавы й: оітдатй -> аддац'.
аіце — злучнік калі.
се — указальны займеннік у форме вінавальнага склону адзіночнага ліку ніякага роду. Як асобнае слова займеннік се (сь — форма мужчынскага роду, ся— жаночага) даўно перастаў ужывацца, уваходзіць у такія словы, як сёлета (з сего л^та), летась (з л^то се), сёння (з сего дьн(я)).
кто — адносны займеннік у форме назоўнага склону; каранёвы элемент к-; адлюстравалася страта рэдукаванага: к'ьто -> кто. Яшчэ ў старажытнай беларускай мове ў спалучэнні кт адбылося распадабненне (дысіміляцыя), у выніку зычны к замяніўся гукам х: кьто-+кто^хто.
прііслоушаНть — дзеяслоў у форме 3-й асобы адзіночнага ліку будучага простага (цяперашняга-будучага) часу; аснова канчаецца на /, тэматычны галосны э (е), канчатак -ть. У паўночнаўсходніх беларускіх гаворках гэты фанетычназменены (-ть-+ц') канчатак ужываецца і сёння (прычым ненаціскны тэматычны е вымаўляецца як і: малю]-э-ц' -> малюі-і-ц', бегаі-э-ц' -> бегаўі-ц'). Пр^слоуійа\£ть тут ‘не паслухае’.
нзнес’кть — дзеяслоў у той самай форме, што і папярэдні (пр^слоуша&ть). Напісанне літары t> сведчыць, што канцавы ь ужо страціўся, а е ў новым закрытым складзе падоўжыўся, ён абазначаны літараю t (так званы «новы» 1>).
н — займеннік мяккай разнавіднасці (з асноваю /-) у вінавальным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду. У вінавальным склоне займеннік й меў такія формы: й, нь, Нго; з трох захавалася толькі апошняя, фанетычна змененая: Нго -+■ j-аго (арфаграфічна яго).
w манастырА — спалучэнне прыназоўніка w (atm) і назоўніка ў родным склоне монастырь.
да не боудн — 3-я асоба загаднага ладу дзеяслова (гл. да йзнес^тьс&у, сама па сабе боудй — форма 3-й асобы адзіночнага ліку загаднага ладу: у агульнаславянскай і агульнаўсходнеславянскай мовах у адзіночным ліку ўжывалася адна і тая форма для 2-й і 3-й асоб: несй, косй. Параўн.: у сучаснай беларускай мове з яе старажытных часоў 3-я асоба адзіночнага (множнага)
ліку загаднага ладу выражаецца формаю абвеснага ладу і часціцай няхай (хай): няхай (хай) нясе, няхай (хай) прынясе; таксама ў множным ліку: няхай (хай) нясуць, няхай (хай) прынясуць. У форме боудй страціўся канцавы ненаціскны й: боудй -^будз' (буц').
Кмоу — займеннік й (з асноваю /) у форме давальнага склону адзіночнага ліку. Фанетычна змененая (яканне) форма ўжываецца і сёння: Мму-^іаму (арфаграфічна яму).
помошьннкь — назоўнік мужчынскага роду былога скланення на о ў назоўным склоне мужчынскага роду. У слове ёсць стараславянская прыкмета шфш'т') \ параўн.: помоіцьн.йк'ь, польск. pomocnik, бел. памочнік.
нн вь сь в^кь нн вь боудоуіцнн: сь — указальны займеннік (з асноваю с'), дапасаваны да назоўніка eiK's у вінавальным склоне адзіночнага ліку; у сучаснай мове яму адпавядае займеннік гэты; etK-b — назоўнік мужчынскага роду былога скланення на о ў вінавальным склоне адзіночнага ліку; як і ў слове л’Ьто, вымаўляўся галосны $ (яшчэ не супаў з э); боудоуіціш. — прыметнік дзеепрыметнікавага паходжання, дапасаваны да назоўніка в’Ьк'ь у вінавальным склоне адзіночнага ліку; у слове боудоуіцйй ёсць стараславянская прыкмета up параўн. з усходнеславянскімі будучы, гарачы, пякучы (таксама прыметнікі дзеепрыметнікавага паходжання, дзе старадаўняму *tj адпавядае ч).
йфросннЫД— гл. \\'фросйньйр тая самая форма, адрозненне толькі ў абазначэнні канцавога спалучэння ja: у першым выпадку гэта спалучэнне абазначаецца літараю А, у другім— ta; зразумела, А абазначаў не насавы галосны: насавыя галосныя перажылі дэназалізацыю яшчэ ў IX—X ст.
раба — назоўнік жаночага роду з былою асноваю на а ў назоўным склоне адзіночнага ліку.
N
хва — кароткая форма прыналежнага прыметніка, дапасаванага да назоўніка раба.
сьтАжавьшн — кароткая форма дзеепрыметніка незалежнага стану прошлага часу ў форме назоўнага склону адзіночнага ліку жаночага роду (ыфросйнЫй сып&жав'ыйй). Ст>тАжавыіш ад сьт&жатй (са значэннем ‘даць сродкі на штосьці’).
снн — поўная форма ўказальнага займенніка мяккай разнавіднасці, утвораная зліццём займеннікаў сь і u (jb) (сь]ь), рэдукаваны ь перад / змяніўся на йр, які падоўжыўся, супаў з і; займеннік сйй дапасаваны да слова крспть— назоўніка ў вінавальным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду.
прннметь — дзеяслоў 3-й асобы адзіночнага ліку будучага простага (цяперашняга-будучага) часу, тэматычны галосны е канчатак -ть (у сучасных паўночна-ўсходніх беларускіх гаворках прымец'); адбылося зліццё (сцяжэнне) ййй (сучасныя прыме
прымы, прымакі), зацвярдзенне р, пасля якога з’явіўся варыянт фанемы й->-ы (прыме).
вкчнКю (жнзнь)— поўны адносны прыметнік, дапасаваны да назоўніка ў вінавальным склоне адзіночнага ліку жаночага роду; канчатак -ую з у (канчатак кароткай формы) і ю (форма вінавальнага склону адзіночнага ліку былога ўказальнага займенніка Н1). Адлюстравалася страта ь пасля ч (суфікс -ьн--*-н-).
жнзнь — назоўнік жаночага роду былога скланення асновы на і. Зычны ж з г (палаталізацыйная змена г перад наступным галосным пярэдняга рада u): параўн.: загаіць, загаіцца і жыць, зажывае.
N
сь вскмн стымн — прыназоўнікавае словазлучэнне ў форме творнага склону множнага ліку; стымй — субстантаваны прыметнік у форме творнага склону множнага ліку; всРмй— дапасаваны да слова стымй займеннік так званай змешанай разнавіднасці; пад уплывам займеннікаў мяккай разнавіднасці (ймй, моймй, нашйлш нашымй) і прыметнікаў (добрымй) канчатак -^mu замяніўся -імі (вьсЬмй-+усімі). Адлюстравалася страта рэдукаванага ь: всЬмй з вьсЬмй.
гн (господн) — назоўнік мужчынскага роду былога скланення з асноваю на і ў клічным склоне.
помозн -— дзеяслоў у 2-й асобе адзіночнага ліку загаднага ладу: зычны г перад галосным й, як і ў формах (на) hos^, помозРте, лузй (лугі), па другой палаталізацыі змяніўся на з, вынікі гэтай змены ў загадным ладзе не захаваліся; яшчэ ў старажытнай беларускай мове на месцы з з’явіўся шыпячы ж у выніку выраўноўвання асновы (параўн. асабовыя формы абвеснага ладу і іх асновы: паможаш, паможа, паможам, паможаце).
рабоу — назоўнік мужчынскага роду былога скланення на о ў давальным склоне адзіночнага ліку.
своКмй — прыналежны займеннік у давальным склоне адзіночнага ліку, дапасаваны да назоўніка рабоу, яшчэ ў старажытнай беларускай мове адбылося своеасаблівае скарачэнне канчатка -ему -> -му (ceoj-ему ceaj-му).
Лазорю — назоўнік (уласнае імя) былога скланення асноў на jo ў давальным склоне адзіночнага ліку.
нареченомоу — поўны дзеепрыметнік залежнага стану прошлага часу, дапасаваны да назоўніка ў давальным склоне адзіночнага ліку.
Богьшн— уласнае імя, назоўнік былога скланення асноў на a(ja) у давальным склоне адзіночнага ліку.
сьд’Ьлавьшемоу — поўны дзеепрыметнік незалежнага стану прошлага часу, дапасаваны да назоўніка ў давальным склоне адзіночнага ліку.
ДАДАТАК 2
ПРЫКЛАДНЫЯ КАМЕНТАРЫІ ДА УРЫУКАУ, СКАЗАУ, СЛОВАЗЛУЧЭННЯУ, АСОБНЫХ СЛОУ СА СТАРАЖЫТНЫХ ТЭКСТАУ
1. Что сА дЖтЬ no B^peMbHCMb* то й'ндето по вЬрьмьнемь(Гр. 1229. Хр„ с. 34, р. 1—2)
Грамата пачынаецца са зразумелага і сёння афарыстычнага выслоўя. Паводле будовы яно — складаназалежны сказ.
He толькі год (1229) на грамаце, а і напісанні паказваюць, што рэдукаваныя ь) ужо змяніліся (праясніліся ў галосныя поўнага ўтварэння або страціліся), што і> супадаў з э (е).
У грамаце (гэта відаць і з выпісанага выслоўя) пішуцца літары е ці на месцы ь і наадварот — ь на месцы е ці t. У слове чьто ўжо не было ь, што і паказвае тэкст: что. У дзеяслоўнай форме dWnt (3-я асоба адзіночнага ліку цяперашняга часу) t ў першым складзе на месцы t>; на канцы слова й па месцы (былога слабага) ь. У слове веремя (параўн. са ст.-сл. врі>мА) поўнагалоснае ере (як і берегт>, передт> і інш.); у паўтораным слове веременьмь пасля р — то е, то ь; пасля м — ь на месцы спрадвечнага е.
У выслоўі ёсць словазлучэнне сА (сА трэба чытаць,
як ся: насавыя галосныя перажылі дэназалізацыю яшчэ ў канцы дапісьмовай пары), у якім на першым месцы энклітычная форма зваротнага займенніка сябе, на другім дзеяслоў. 3 часам-^дзеецца (Чым то дзеецца на свеце, што не роўна дзеле бог? Ф. Багушэвіч).
Т N
2. того л-b колн альбрахтьвлдка рнзкнн оумьрльКздоумаль кнАзі. смольнескынмьстаславьдвдвь сньпрнслаль вь рнгоу своКго лоучьшего попаКрьмеНХ... оумьна моужа пантелЫй(Гр. 1229. Хр., с. 34, р. 4—6)
Змест урыўка зразумелы.
Тэкст адлюстроўвае фанетычныя і граматычныя змены, што адбыліся ў пісьмовую эпоху. Некаторыя з вынікаў змен — характарыстычныя асаблівасці беларускай мовы. Так, напрыклад, Нздоумаль — з былога в'ьздоумал'ь, дзе на месцы вТ) — у(ў)-
Напісанне рйзкіш (з былога рйжьскг]ь) адлюстравала некалькі змен, у ліку іх страта ў суфіксе -ьскрэдукаванага, пры-
падабненне шыпячага да наступнага свісцячага, зліццё іх у адным, свісцячым (з); рйжьскы]ь -> рыскі (арфаграфічна — рыжскі').
Ва ўрыўку— змененая былая складаная форма перфекта: оуздумаль есть etsdyMaxb.
Тэкст адлюстроўвае жывую тады скланяльную форму кароткага прыметніка: оумьна (моужа) — вінавальны склон адзіночнага ліку; параўн.: сучасная поўная форма разумнага (пасла), выдатнага (дзеяча).
3. Зде почннаКтьсА правда Аже боудізть свобод'Ьньш N N
члвкь оубнть •: • і • грнвень серебра за гол'ьвоу Аже боудіте хольпь оубнть агрпвна серьбра заплатнтн (Гр. 1229. Хр„ с. 35, р. 27—30)
У былым сьде адбыліся (і адлюстраваліся на пісьме) фанетычныя змены: страціўся ь, глухі с прыпадобніўся да наступнага звонкага і супаў са сваім парным з: сьде(сь) -> зде(сь).
У дзеяслове почннаКтьсА, як і ў сучаснай мове, —прыстаўка па(чno-).
У словах будеть і свободьный напісана літара і, у першым выпадку — на месцы э(е), у другім — на месцы рэдукаванага ь.
У словах голова, холоігь (у поўнагалосным спалучэнні оло) пісец напісаў т> на месцы о (як і ь на месцы е ў слове березіі — берьзР).
Інфінітыў заплатйтй яшчэ не страціў канцавога й.
д
4. тнб лю што ныне жнвп суть(Гр. Герд. Хр., с. 39, р. 2) д
Напісанае лю чытаецца, як людзі (людй).
Адлюстраваліся на пісьме дзве фанетычныя змены ў займенніку чьто (з *кьто): страціўся рэдукаваны, спалучэнне чт^-шт (распадабненне, або дысіміляцыя).
Граматычнае спалучэнне жйвй суть — састаўны выказнік: кароткі прыметнік у форме назоўнага склону множнага ліку мужчынскага роду жйвй (жйвТ)—-жйвй, як і стогь—стозй, стол’ь — столй) і дзеяслоў у форме 3-й асобы множнага ліку — суть.
Тйе — новая, поўная (можна сказаць, беларуская) форма ўказальнага займенніка ў назоўным (вінавальным) склоне множнага ліку; параўн. кароткія формы гт— тй (м.р.), та — ты (ж.р.), то — та (н.р.) і поўныя тіш (тйе), ты^, тая, што сустракаюцца ў беларускіх помніках. У беларускай мове запанавала поўная форма назоўнага склону множнага ліку жаночага роду: т-ы^ —► т-ые -> тыя.
Прыведзенаму ўрыўку ў сучаснай мове адпавядае: тыя (людзі), што жывуць сёння; сённяшнія людзі; сучасныя людзі.
л с
5. мнрь есмы створн промежн местерА н с ратьманы рнжькы-
міін c полочаны н вндьблАны(Гр. Герд. Хр„ с. 40, р. 4—6)
л
Есмт> сьтворй(лй) (у тэксце есмы створй)— форма перфекта (складанага прошлага часу).
Промежй— усходнеславянскі прыназоўнік, сустракаецца і ў сучасных беларускіх гаворках, часам у мастацкіх творах; промежй — між, паміж, праміж', параўн. са стараславянскім между, запазычаным рускаю мовай.
(Сь — з) ратьманы (рнжьскымн), полочаны, вйдьбл&ны — назоўнікі з неўласцівым сёння -ы ў творным склоне множнага ліку. Такая форма выцеснілася іншаю: (з) ратманы — (з) ратманамі (як і хатамі). У слове вйтьбляны рэдукаваны ь страціўся, глухі т, прыпадабняючыся да звонкага б, супаў са сваім парным звонкім д; пісец і абазначыў гэты д на месцы т: вйдьбл&ны (параўн. Вйтьбьскль, Вйтьбьска і г.д.).
С N N
6. было йть ржтва гнА до сего літа -аліть н двесте леть я н'смьдесАть лізт'ь н трн л^таа на четвьртое літо псана а федорко плсець кнАжь псаль (Гр. 1284. Хр., с. 42)
•а —(адна) тысяча.
Слова рожьство ад таго кораня, што і род (родны, прырода, нарадзіцца, народжаны і г.д.); зычны ж з былога *dtl(*dj); -ств(р) — з -ьств(р).
Пры абазначэнні года— 1284 паўтараецца злучнік і: і дзвесце... і восемдзесят... і тры.
пйсець кн&жь (пьсьць кьняжь) ■— словазлучэнне; пры назоўніку пйсець паясняльны кароткі прыналежны прыметнік к.'ьняж-ь з агульнаславянскай мовы, зычны ж — з былога спалучэння зычнага кораня з суфіксальным u(j)у сучаснай мове былому кніКжь адпавядае князеў. У слове пісец адлюстраваліся змена ь^-э(е) (параўн.: пісец і пісца) і мяккасць зычнага ц'(ць).
Слова д'ьвісьт^ перажыло прыкметныя змены, з іх адлюстраваліся страта абодвух рэдукаваных і супадзенне ^->э(е).
7. а колн товарь на стану станеть мступя прочь-а рукою не прнвман(Гр. 1330. Хр., с. 47, р. 4 — 5)
Колй — калі.
Станеть — форма 3-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу; жывая і сёння ў гаворках Полаччыны, Віцебшчыны.
Слова прішмай, як і назоўнік прымы (прымакі, прымацкі.), з коранем -ім-', галосныя іі прыстаўкі і кораня зліліся ў і, з зацвярдзеннем р галосны і -> ы.
8. ув озерпіце, хто, тое, або (Гр. 1377. Хр., с. 48, р. 6—8)
Пяць слоў граматы адлюстравалі:
змену вт>-+у(ў)',
узнікненне прыстаўнога в перад пачатковым о;
дысіміляцыйную змену кт (з кч>пг-о)^-хт (хт-о);
гюўную форму займенніка тое (з mo+ja), злучнік або.
9. на конь вьс-Ьд-ь поехаль оу внтьбескь(Гр. 1300. Хр., с 44, р. 51 —52)
У сказе адлюстраваліся фанетычныя змены:
у прыназоўніку: &ь -> оу(ў);
у слове noexcuro: t> -> э(е);
у слове Внтьбескь — моцны ь -+ е; на ўзор Вйтебск-а, Вйтебск-у адбылося выраўноўванне асновы ў назоўным-вінавальным склоне: Burn беск-+Вйтебск (-^ Віцебск).
Змянілася старажытная складаная дзеяслоўная форма (3-я асоба адзіночнага ліку перфекта): есть по^халті —поеха.п (-+паехау).
Граматычна не выражана катэгорыя адушаўлёнасці: eoctd^ на конь (у вінавальным склоне — як у назоўным).
10. то есн кнАжо неправду дШльн ныне кнАжо мы сА тобе молнмь... тын товарьфдан что еслн взАль (Гр. 1300. Хр., с. 44. р. 55—57)
Канцавы э(е) пасля спрадвечнага мяккага ж супаў з о: кьнЬже-+кнАжо; далеіішая змена -> княжа.
Страціліся рэдукаваныя ■&: к'ьн&жекнАжо, вт>з&ль взАлт> і ь: непраеьду-^неправду (параўн. з праееднікі), чьто-+что.
Абазначаны формы 2-й асобы адзіночнага ліку складанага прошлага часу перфекта: ecu dt.KU's, ecu вз&.гь.
Слову молімся адпавядае сА молйлп —■ дзеяслоўнае словазлучэнне: сА •—дапаўненне, выражанае энклітычнаю формаю вінавальнага склону займенніка сябе; молймь — форма 1-й асобы множнага ліку тэматычнага дзеяслова молйтй.
11. поведываемь■ про тую д^тнну(Гр. 1300. Хр., с. 44, р. 45)
У слове поведываемТ) пісец абазначыў супадзенне з э(е)Адлюстравалася беларуская поўная форма ўказальнага займенніка ў вінавальным склоне адзіночнага ліку тую (my+jy)-
Дзеяслоўнае словазлучэнне, як і ў сучаснай беларускай мове, — з прыназоўнікам пра: поведываем'о про д^тйну (як і апаеядаем пра падзеі, думаем пра шчасце, пішам пра нашу радасць, пра нашы поспехі).
12. же бы ты оу своемь слове стоійль...мы быхомь не помнналн того конА...ныне мы сА тобе молнмь как то й'даіі конь(Гр. 1300. Хр., с. 46, р. 107—110)
Oy ceoeMU слове cmotAmu(-n7>) — фразеалагізм.
Прыназоўнік оу(ў)—з вт>.
Быхомь (не) помйналй — форма ўмоўнага ладу; быхомь — 1-я асоба множнага ліку дзеяслова бытй у аорысце.
Займеннік ты, як і ў сучаснай беларускай мове, у давальным-месным склоне меў форму тоб-^ (^-таб-е).
13. у твоен волостй сА то Д'ЬГйло(Гр. 1300. Хр., с. 46, с. 121)
Прыназоўнік у — з былога во.
Слова волость (-► воласць) з поўнагалосным агульнаўсходнеславянскім спалучэннем; воласць ад таго кораня, што і валодаць (володЬтй); развілася (дзейнасць закону адкрытага склада) дысіміляцыя: дт (-> cm->с'ц'); параўн. са стараславянізмамі владеть і власть.
діійло— дзеяслоўнае словазлучэнне. СА—энклітычная форма зваротнага зай.менніка сябе.
To — старажытная форма займенніка назоўнага склону адзіночнага ліку ніякага роду; тое — з былога mo + /э.
14. мы хочомь бу жАловатпсАн темькто правду любнтьа крнвду ненавнднтьмы свое кгбнды не положнмь(Гр. 1300. Хр., с. 47, р. 143 — 145)
У словах крйвьду, правьду, кьто пісец не абазначыў рэдукаваных; па традыцыі яны абазначаюцца на канцы слоў: хочомль, телп, любйть, ненавйдйть, положймь.
Галосны о ў слове хочомь—з былога э (е).
15. за шню н’коваль п рукы н ногын мучнль его (Гр. 1300. Хр., с. 45, р. 80 — 81)
У слове шйю адлюстраваўся на месцы йр перад j.
Заднеязычныя г, к — цвёрдыя (рукы, ногы).
Шыпячыя (шйю, мучйл'ь) — мяккія.
На месцы былога есть йжовал (3-я асоба адзіночнага ліку перфекта) простая дзеяслоўная форма, дапаможны дзеяслоў есть страціўся: есть \уковал-ь — ыковало.
Д
16. ^еждчаль (до Городна на сеймнкь) (Акт. Гродз. Хр., с. 330) д
У напісанні слова м.еждчал'ь адлюстраваліся характэрныя асаблівасці беларускай фанетыкі:
глухія зычныя прыназоўнікаў і прыставак от(т>), с^) не толькі перад звонкімі, якія маюць адпаведныя глухія (б — п, г — х, з — с і інш.), а і перад санорнымі (в, j, л, м, н, р) супалі з д (ото-^ад) і з (сь->з); стала не толькі аддауь, ад дарогі, але і адвезці, аднесці, адразу, ад Рагачова, адламаць, ад Лепеля, ад’ехаць (адіехац'), ад ярма (іарма), д
з'ехаць, з ямы; лігатураю w абазначана спалучэнне галоснага о са звонкім д, што ўзнік на месцы т (оть -> од -> ад)',
каранёвы звонкі свісцячы з (пераезды, ездакі) прыпадобніўся да шыпячай афрыкаты дж, якая абазначана спалучэннем дч
(чытаецца, як дж), супаў са сваім парным звонкім шыпячым ж. Пісец, такім чынам, па-свойму абазначыў спалучэнне ждж. Напісанне (былое вымаўленне) адпавядае і сучаснаму літаратурнаму вымаўленню.
Што да паходжання афрыкаты дж, то яна на месцы далёкага дапісьмовага *dH(dj), як і ў формах хаджу, насаджу (дрэўцаў, гародніны), дагледжу.
Прааналізаваць словы і словазлучэнні з таго самага тэксту: не дбаючы нйчого, семого дн№, тыхт> позвов-ь, повету городен'ьского, шкодять собе, власною волею, ледво жывое, напаствйв'ьшы волы до работы, незносные крйвды... шкоды... чйнйт(ь).
ДАДАТАК 3
ПРЫКЛАДНЫЯ ЗАДАННІ I ПЫТАННІ ДА АНАЛІЗУ АСОБНЫХ СЛОУ СА СТАРАЖЫТНЫХ ТЭКСТАУ
1. тымн городы іі селы іі всімн людмір володетн кназю скнрнкганлу (Гр. 1387. Хр., с. 51, р. 57—58)
Як чытаецца спалучэнне літар кг у літоўскім прозвішчы Скйрйкгайлу?
Назваць усходнеславянскую фанетычную асаблівасць у слове володетір параўнаць з валодаць (у беларускай мове) і владеть (стараславянізм у рускай).
Вызначыць склон і лік назоўнікаў городы, селы. Да якога старажытнага тыпу скланення назоўнікаў яны належалі? Растлумачыць, канчатак якога былога скланення назоўнікаў замацаваўся ў творным склоне множнага ліку (гарадамі і г. д.).
Назваць некалькі сучасных слоў з такім канчаткам, як у прыкладзе: людмй. Што за канчатак паводле паходжання?
Вызначыць аснову, склон і лік займенніка тымй. Расказаць пра паходжанне (узнікненне) канчатка -ымі (параўн. з былым тімй).
Сучасная беларуская форма — усімі, у тэксце — всЬмй. Расказаць пра ўзнікненне усімі з вьсімй.
2. Вызначыць асаблівасці беларускай мовы, адлюстраваныя
(XVI ст.) у сказе: у то скрыце былн речы маткн моее (Літ. метр. Хр„ с. 300)
м
3. полочано блюстн рнжАннна оу полоцку какь себеa м
рнжАно блюстн полочАннна оу рпзі (Даг. Пол. Хр., с. 54, р. 18—20)
Растлумачыць паходжанне с у інфінітыве блюстй, ж — у назоўніку рйж Анана, з — у назоўніку рйз1>.
Як чытаецца прыназоўнік оу? Назваць фапстычныя змены ў ім.
Вызначыць форму (склон, лік, былое скланенне) назоўнікаў полочА ном'ь, рйжаном'ь.
4. п печАтп есмо свон прнв'Ьснлн, к сен грамогЬ, а пнсана бы
Т N N т N N Т
грамо сА, оу могнлеві,, по бжьемь роженьн •а-Л'Ь-н-унз-лі,
С N N
а печАтана оу рнз-b оу семую суботу мца маА ді-днь (Даг. Пол. Хр., с. 56, р. 49 — 52)
Прачытаць даты.
Растлумачыць паходжанне ж у слове роженыі, параўнаць з сучасным беларускім нараджэнне, са стараславянскім (паводле паходжання) рожденйе.
Якая старадаўняя фанетычная змена адлюстравалася ў напісанні парадкавага лічэбніка семую? Параўнаць з балгарскімі седем (сем), седмйца (тыдзень), з польскімі siemioro (сямёра), siedem (сем).
Лёс э(е) у словах семую, Могйлёв(-Ь).
Звярнуць увагу на слова суботу, яго напісачне. Прыгадваючы запазычаныя словы тыпу група, сума, маса, назваць адлюстраваную асаблівасць фанетычнай сістэмы беларускай мовы.
Што такое -ю ў форме семую (паводле паходжання)?
Што такое (у граматычных адносінах) есмо npueficiuu? Якая істотная змена ў гэтай форме адбылася?
Назваць адлюстраваныя ва ўрыўку асаблівасці беларускай мовы.
5. HtxTO пакь оу велнкого кнАзА й’лкгнрда хй’лопь вонднло м м
прьвое быльпекарцо а пото оуставнль его постелю собі слатн м
н водХ даватн соб^ пнтн, пото пакь полюбнлсА емоу велмнЛ X м
н да быль емК лндоу др'ьжатнн повель его X велнкы пото по Л 3
жнвот-Ь велнкого кнАзА імлгнрдадвй лйт'Ь бошн ль былокнА Т Л X
велнкын Аганлоповеде его вемн оу высокын дасть за него An л д
сестрй свою рйшоую кнгнюмарью... п бы тон вонлоК велнл
кон мч’цн8 велнкого кнАзА Гйганлан поча с Ht-мьцн соб-Ь
сонмы чнннтнн запнсыватнсА грамотамн протнвЖ велнко кнАзА...
(Вілен л. Хр., с. 62—63, р. 1—21)
Растлумачыць адлюстраваныя фанетычныя асаблівасці беларускай мовы ў словах н^хто, \улк.гйрда, слатй, 8 (оу).
Вызначыць граматычную форму спалучэння двр (-^-d^et) літЬ (бол(г.)шнль было).
Звярнуць увагу на напісанне ўласнага імя Марыо, яго гучанне.
Што можна сказаць пра словы (і спалучэнні слоў): (полюбнлсА) вельмй, дал(і>) был(т>), ве(ль)мй (оу) высокых (ь), Н велйкой mwu,u, почал^), собІ5?
Значэнне слова жйвот('ь) (по жнвот'Ь велнкого кнАзА)?
6. Звярнуць увагу на фанетыку, граматычнае афармленне геаграфічных назваў: з вйл(ь)нй (р. 148, 176), оу Вйл(ь)ню (р. 71, 126), к(-ь) вйльнй, дорогйчйноу (р. 68, 76, 161), дорогйчнн(т>) (р. 166), новоугород^коу (р. 127), город(ь)ноу (р. 150), город(ь)ні, берестью (р. 155), берестьй (р. 164), (вышен) ковна (р. 172), берестья (н-Ь добыль) (р. 165), на (рацэ) велыі (р. 172) у Віленскім спісу летапісу (Хр., с. 66—70).
ж н л
7. канын ко албо uce маеть свое н’прншные ’іаслнкгдны м
Ійслн Сі’ старадавна... та былм зосталп(Тры кар. Хр., с. 87, р. 111—114)
Назваць асаблівасці беларускай мовы, адлюстраваныя ва ўрыўку.
Прыгадаць з гаворкі (гаворак) або знайсці ў беларускіх (у тым ліку дыялектных) слоўніках словы апрычныя, яслі, альбо, кажны.
Якому старажытнаму спалучэнню адпавядае (у тэксце і ў сучаснай мове) жн у слове кажный?
Якія фанетычныя змены, апрача ь-+э, адбыліся ў слове wc5(a)?
Якому старажытнаму спалучэнню гукаў адпавядае і>й (^ы) у слове ка(ж)ный (у сучасным літаратурным кожны)? Расказаць пра змены ў канчатку, якія прывялі да скарачэння спалучэння гукаў (кожн-ы).
Прыгадаць былыя родавыя формы займеннікаў (мой, твой, свой), поўных прыметнікаў у назоўным склоне множнага ліку. Расказаць пра формы ceoe, wnputuHbie.
Даць каментарый да дзеяслоўнай формы маеть.
Лічэбнік адзін (адна, адно) у старажытнасці меў родавыя формы і ў назоўным (вінавальным) склоне множнага ліку. Вызначыць род старажытнай формы назоўнага склону множнага ліку одьны (^адны).
Д х с
8. поАвнлосА было пові>трне на люна ты которьш оу ва оу рнзе былн кормннкп н тАглецн ... ннып на дорозе пом-Ьрлн ... (Гр. 1465. Хр., с. 56, р. 4—6)
Што можна сказаць пра напісанне і у слове помЬрлй (параўн. з паморак, памруць і інш.)? Звярнуць увагу на напісанне '6 ў слове (з) повіугрйе, е ў словах дорозе, рйзе.
Паказаць адлюстраваныя на пісьме змены ў прыназоўніку в'Ь.
Растлумачыць змену ў форме займенніка тых (^т-Ьх-ь).
Звярнуць увагу на прыстаўку noў помірлй. Якой старадаўняй (складанай) форме адпавядае змененае помірлй?
д
Што значыць на лю?
9. н сусЬдьство н прнАзнь мілн [палачане з рыжанамі] (Гр. 1465. Хр„ с.56, р.12)
Параўнаць фанетычны склад былога сусРдьство і сучаснага беларускага сусе(ц)тва, растлумачыць фанетычныя змены пісьмовай пары ў гэтым слове.
Звярнуць увагу на слова мілй, яго гукавы склад. Прывесці доказ, што э(е) ў форме меў (мела, мелі) паходзіць з Ф.
Што такое мЬлй (мелй) паводле паходжання?
10. ты мн боудн wub (Ч., 1489. Хр„ с. 60, р. 201—202) Што такое мй? Яго лёс?
Што за дзеяслоўная форма боудп.1 Паказаць, якія фанетычныя змены адбыліся ў ёй.
Параўнаць сказ з помніка з фраземаю бог бацька (бог бацька — ‘пачакаем’, ‘не будзем спяшацца’, ‘час сваё скажа’, ‘будзе з часам відаць’); звярнуць увагу на склонавую форму выказніка боуда о(ть)ць.
ч н н м
11. HI іанко богдановп боНІрн н’шменьСкп сознаваю сн мсжмь лнстомь самь на ce6t> або хто на него посмотрнть нлн чтйчп его
Г TH II Д Д
Нслышнть прода есмн сеножа свом ц>чннны на рекою на йлпме-
П Н X л
ною... петр^ ц-’лехновмчу за семь ко гроше шнрокн ... прода ес-
Н TH X м
мн ты своіі с-Ьножа... в-Ьчно н непорушно н его жені н н д-Ьте к
х м ч т
потомь н бХдучн счаткйшь... нінко | богдановн н печа свою прн-
Л н Л К N н
візсн к семК моемХ запнсК а пса дьід велнкого кнза алексадра
н Д
богйшь пса вь ropu'H-b... (Гр. 1498. Хр., с. 70—71, р. 1—6, 8— 10, 23—26)
Прачытаць, уразумець сэнс урыўка.
Што можна сказаць пра фанетыку і марфалогію слова Алекса(н)дра ў выразе п(й)са(л) алекса(н)дра бог'іійь?
Знайсці ў літаратуры (гл., напрыклад, «Слоўнік» у Хр.) значэнні слоў лйст(-ь), с('ь)чад('ь)к(,ь)-, параўнаць апошняе слова з нашчадак — нашчадкі.
Прачытаць у беларускіх і рускіх слоўніках артыкул «запіс». Род гэтага слова?
Знайсці ў тэксце складанае слова, вызначыць корані ў ім.
У напісанні слоў moum^, ластомт, (творны склон адзіночнага ліку), семт> (лічэбнік) адлюстравалася змена, якая стала адной з фанетычных асаблівасцей беларускага кансанантызму. Расказаць пра гэту змену.
Што трэба ведаць пра уч у^слове бХдучй(м)?
Вызначыць корань у слове непоруйі(ь)но. Расказацьпраўзнікненне ў слове непарушна шыпячага ш. Прыгадаць словы таго кораня, што і непаруійна, паказаць яго варыянты.
У першым сказе знайсці прыдатак. Асэнсаваць ужыванне прыназоўніка: продал(-ь) есмй сеножа(тй) свой... над(т>) рекою над^) ххшменою.
12. HtmTO порадь нам, што маем с того двонга злого... iv брать. (Атыла. Хр., с. 190, р. 155)
Растлумачыць значэнне слова обрать, прывесці групу аднакаранёвых слоў, вызначыць варыянты кораня.
N
13. матка плакала рекоучйн говоряла плачоучнсноу мон N X
сноу мой нанмнлешіп* й кто мн дасть йж бы А оумерла за тебе-
N с
беда мне бедннцн. што оучмню сноу мон мйлый не й'поукан меX
не але оутАгнн мене за собою абы іа оумерла с тобою... N
iv сноу мон нанмнленшнн оузнан бедноую маткоу своюа высл^
N
хая молйтвы моее... выслоухан мА прошоу тА снХ мйлыйда прііямй мене (Стр. Хр. Хр., с. 81—82, р. 104—109, 116—120) Прадумаць утварэнне беларускага слова матка. Параўнаць з матуля, матчын, дачка, дачушка-, з рускімі мать, матерй, дочь, дочерн. Параўнаць скланенне старажытнага слова матй (Р. матере і г. д.) і сучаснага матка.
Што можна сказаць пра слова б'Ьд(ь)нйца, яго значэнне і ўтварэнне? Даказаць, што ў першым складзе слова быў галосны '6.
Што за формы рекоуча, плачоучй ў тэксце? Іх былое значэнне, былая граматычная характарыстыка?
Расказаць, што за формы мй (кто мй дасть) і мА, тА (выслухан мА прошу тА) і якіх слоў? Які лёс мй, тА , сА?
Што за форма сноуі Прыгадаць прыклады з гэтаю формай з сучасных літаратурных твораў, з народных песень.
Што за форма наймйлейшйй^ Яе ўтварэнне?
Расказаць пра складаную дзеяслоўную форму бых^) оумерла. Як яна змянілася? Чым стала бы?
Расказаць пра дзеяслоўную форму прйймй. Падзяліць прй-
ймй на марфемы. Ведаючы, што прййматй і прымы (прымаць, прымак, прымацкі)—словы аднаго кораня, расказаць пра змены галосных на стыку прыстаўкі і кораня.
Закон адкрытага склада выклікаў спрашчэнне груп зычных: обвоз(-ь) -> 0603^ -> абоз (бв-^б). Растлумачыць наяўнасць групы дн у словах беднйцй, бедноую, гн—-у слове оут&гнй. Параўнаць беларускія стагнаць, цягнуць і рускія стонать, тянуть.
Знайсці адлюстраваныя ў словах (формах) мне, што, бедную фанетычныя змены, запісаць так, каб паказаць, як гучалі яны ў X—XI ст. (мне — і г. д.) .
У помніку чытаем: местьце. Расказаць пра фанетычныя змены ў слове містьце (змена t —>э і інш.). Што за марфема -ьц-?
14. Запісаць уласныя каментарыі да дзвюх цытат з граматыкі Л. Зізанія (Хр., с. 248):
М / н в б
Граматіка есть пёвное відае, жебымы доре мбвнлн н пнсалн.
м в м
Найчаеть дббре пнсатн н дббре чнтатн, досконалы н пёны бытн.
15. У старажытных беларускіх тэкстах (напрыклад, у «Александрыі», «Троі», «Рымскім летапісцы», «Хроніцы» М. Стрыйкоўскага) сустракаюцца запазычанні з іншых моў. Сярод запазычаных слоў: адрыятыцкае, Прыям (уласнае імя), дыяменты. Якую асаблівасць фанетычнай сістэмы беларускай мовы адлюстравалі старажытныя тэксты напісаннем літары я ў гэтых словах?
16. Пра што сведчыць напісанне літары я ў іншамоўным слове дыялект: на простьш... діялекть нстолкованы (Зіз. Лекс.)?
17. Растлумачыць гістарычна заканамернае з’яўленне афрыкаты ц у прыметніку ад назоўніка грэк (ep^K-v): грецкою мовою почнеть, а ннд'Ьнскою докончнть (Ал.).
д р
18. посудокв н пнса [павінен] прпсІДг'ьнутн тымн словы... н ? тн л
буду судптй іі сознаід н запнсы пріімова не фокгуючн высокнмь
Д М х в м
п полымь стано на достоностіа н на рійде седідчн на богатого п в в
на богого на прнійтеліа кроного заховалого а нн на непрШтеліа 3 3
тутошнего а нн на гостій не смотрэтн не с прнійнн а нн з ванн з
н не боійзнн нн за посулы а нн дары а нн сподеваючысій напом в н
то даро а нн Ійкого нагорожэіа н не радечн стороне а ніі бою-
м ж н
чнсКІ казнн посты погрозокь не дучы нйі'орожэга але самого бога
Д Н
н его светую справелпвость... н права посполнтого й сумнее свое
Д Р м ?
прэ w4HMa маючы, ... пнса зескн по руску маеть лмтэрамн н сло-
м м
вы рускнмн всп лнсты н позвы пнсатн а не нньшы іазыко н словы... (Cm. літ. 1566. Хр., с. 144—145, р. 33—53)
Прачытаць урывак, уразумець яго сэнс. Звярнуць увагу на наступныя словы:
(не) фо(ль)кгуючн— дзеепрыслоўе (былая кароткая форма дзеепрыметніка незалежнага стану цяперашняга часу жаночага роду), значэнне ‘(не) змякчаючы, (не) патураючы’; з нямецкага folgen;
(на) (в)рАОе— месны склон назоўніка (вр&д— урад, параўн. з украінскім ўряд);
(з) ва(з)нй — родны склон адзіночнага ліку назоўніка вазнь(-я), значэнне ‘сварка, звадка, варожыя адносіны, варожасць’.
Знайсці і растлумачыць адлюстраваныя ў тэксце 5—10 фанетычных, 5—10 граматычных беларускіх асаблівасцей.
Заўвага. У адным прыкладзе (слове) можна паказаць не адну асаблівасць; напрыклад, у слове па-руску:
а) зліццё (сцяжэнне) сс у с пасля страты рэдукаванага: (no) русьск(у)->(no) русск(у)-+(па) руск(у):
б) наяўнасць суфікса -у (паводле паходжання— гэта былы канчатак).
Зліццё (cc->c)—фанетычная з’ява; суфікс -у (параўн. з рускім по-русскй)— з’ява іншага, граматычнага плана.
Прачытаць у літаратуры (напрыклад, у «Гісторыі беларускай літаратурнай мовы» Л. М. Шакуна (Мінск, 1963, с. 80), як называлі беларусы сваю мову ў старажытнасці.
19. РОЗДЕЛТ> СЕМЫ... р д
маеть в собе атыкуловь двацаць чотыры-
л N АртыкН кг 3 т м ж ж
Ійко много бе лнсту вызнаного мае позычптнКставуе н ко-
Н ч н X 3
ды шлНХхтн меіцанн н ннто пньшын не маеть бе лнсту вызнаного
Л Н N н Л л
позычнтн бошэ десетн копь гршэ а хто бы бошую суму позычн
3 Л Г Т Л н 3 л
а лнсту вынаного на то не ме тоды то хто бошэ бе лнсту да
N т т н л лн л
пнзн тратіі a то которы позычн не повннень бошэ платнтп токо
N H
десеть копь гршэ н то эв прнсійгою WHoro хто на немь тыхь N М
пнзі. доходнть правом-ь(Cm. літ. 1566. Хр., с. 153)
Паказаць ва ўрыўку традыцыйныя напісанні, што не адлюстроўваюць змен і фанетычных асаблівасцей беларускай мовы.
Паказаць адлюстраваныя ў тэксце фанетычныя і граматычныя асаблівасці беларускай мовы.
Што можна сказаць пра лексіку ўрыўка, пра асобныя словы з урыўка?
Звярнуць увагу на напісанне запазычанага слова суму, адзначыць фанетычную асаблівасць, якая з’яўляецца нормай і сучаснай літаратурнай мовы.
20. Растлумачыць форму назоўнікаў у колькасна-іменных спалучэннях: шесть р'Іблев'ь, трй рублй, два рублй, две копе (Ст. літ. 1588. Хр., с. 225, р. 74—79).
Паказаць новае, беларускае ў формах назоўнікаў.
Запісаць спалучэнні так, як гучалі і пісаліся яны ў старажытнасці, як гучаць і пішуцца ў сучаснай беларускай мове.
21. Як разумець словазлучэнне w девІКто(й) годйне (Ал.)1 Што такое w? Параўнаць са спалучэннем слоў і са словам з сучаснай літаратурнай мовы: Васіль выехаў... а самай поўначы. (М. Лынькоў) Апоўдні1 пакрыўся [зруб.] сетк.аю крокваў і лат. (Я. Брыль)
22. п'бачывалн то Нснхь вековь людп мйдрые же чоловеку почьстнвомК ннчого не маеть бытн дорож'ьшого надь вольность. А неволею такь се маеть гыдйтн же не только скарьбамн, але н смерьтью ее ійдь себе йтанАтн есть повннень... (Сапега. Хр., с. 210, р. 5—9)
Прачытаць урывак, прадумаць кожнае слова, сувязь паміж словамі, сэнс слоў.
Запісаць тэкст, дадаючы ў дужках да асобных слоў, словазлучэнняў кароткія каментарыі.
Адказаць на пытанне, ці можна запісаны тэкст з каментарыямі назваць перакладам.
23. збнрала [каласы] в полп до вечера н змолотнла то, нже сьбрала (Руф. Хр., с. 124, р. 173—175)
Растлумачыць варыянты прыстаўкі ў формах дзеяслова сьбйрала-^ з'бірала (незакончанае дзеянне) і сьбьраласабрала (закончанае дзеянне)..
1 У сучаснай літаратурнай мове ёсць два фанетычныя (дакладней акцэнтныя) варыянты: апоўдні і апаўдні. Часцей ўжываецца першы. Прыслоўе апоўначы таксама варыянтнае: апоўначы і апаўночы-, напісанне першага (апоўначы) сустракаецца дваякае: апоўначы і а поўначы. Другое з іх наўрад ці апраўданае.
Выявіць традыцыйнае напісанне прыстаўкі ў дзеяслоўнай форме сьбрала. Паказаць, якая фанетычная змена адлюстравалася ў гэтай форме.
ГІараўнаць сучасныя збірала і сабрала (збіраць і сабраць) і паказаць старажытнае і сучаснае чаргаванне галоснага.
У сучасным друку сустракаем не толькі збірала, а і сабірала. Які варыянт заканамерны?
Звярнуць увагу на прыстаўку ў дзеяслоўнай форме змолотйла. Запісаць гэту форму па нормах X—XI ст.
Што трэба ведаць пра канчатак меснага склону: (в) полй? N S! N ?
24. А колн вже была весна в року а^х в... люде множество почалн мертн... которые ншлн на ннзь тые всн тамь померлн
К Д XX
мало се зостало, а та мерлн Ц’ны прн места на вулнца по дороX XX
га по лесахь на пустыші прн роспХтнІД, по пусты нзбахь по гуX р N N ТТТТЖ
мна помелнмць сна снь vvu.a, мака декн декн макХ, му женХ
Т XX
жена м¥жа покннувшн декн свон розно по места по села разыш-
Н г
лйсА, п'дн друго покндалн не ведаючй й'дннь w дрХгомь маліу р т д т л
не всй помелн: А колй то нахо X воро або в дому X кого стоАчй
N м т ч
хлеба проснлн: йшь з сыно сынь с йцемьмака з докою дочт т м ж
ка з макою, бра з брато, сестра з сестрою, му з жоною, тымн словы моК X XX
вйлй снлне слезне горко, мовйлй та: матуно зезХлюно Хтуво па N С ? Т
нюшко, сподарннА слнце мць звездХхно, да крошку хлеба, тут д к
же подле воро бХдет стоійтй зраніа до П'беда й до полунГД, та м I д т
то просАчв, та же дрХгй по плотомь п умре... А колп варнва
ч т
просйлн тые слова мовйлй, сподарпнА перепелоко зорХхно, зернел ? ~ч т
ко сонушко да ложеку двтКккХ варйвца... Того жь року куповалй жвта... (Баркул. л. Хр., с. 314—315, р. 51—74)
Прачытаць урыўкі. Прадумаць адлюстраваныя ў тэксце асаблівасці беларускай мовы. Звярнуць, напрыклад, увагу на сінтаксічную асаблівасць: no дорога(х) no Aecaxz на пустынн прй распустйя(х)... no гумна(х) поме(р)лй\ на словаўтварэнне і паходжанне слоў матка, деткй, до(ч)кою, зраня, варйва, сподарйня, почалй; на дзеяслоўныя формы ведаючй, покйнувійй, просячй-, на іншыя граматычныя формы: тые, тымй, одны-, на фанет,ыку: разышлйся, другй(й), (на) вулйца(х), йшлй.
Д АДАТАК
ПРЫКЛАДНЫЯ ЗАДАННІ (ПЫТАННІ) ДА ТЛУМАЧЭННЯ ЗМЕН У СЛОВАХ
1. Падабраць слова (словы) аднаго кораня да назоўніка абаранак, выявіць у ім спрашчэнне групы зычных. Выпісаць гэта слова са слоўніка польскай мовы і расказаць, што дае параўнанне беларускага абаранак з адпаведным словам у польскай мове.
2. Знайсці у літаратуры тлумачэнні да слова чан. Якому былому, старадаўняму спалучэнню гукаў адпавядае пачатковы ч? Параўнаць сучасную і старажытную граматычную будову гэтага слова.
3. Слова абоз паходзіць ад воз. Растлумачыць змену ў корані, выкліканую дзейнасцю закону адкрытага склада.
4. Ведаючы, што нашаму сучаснаму семя, агульнаўсходнеславянскаму, засведчанаму і ў помніках, сЬмя, стараславянскаму сЬмА ў старажытнай латыні адпавядае semen, знайсці гукавыя адпаведнасці, растлумачыць агульнаўсходнеславянскія змены ў слове семя.
5. Вызначыць варыянты кораня ў дзеяслоўных формах пачынаць і пачаць (параўнаць з усчынаць, зачынаць). Паказаць адрозненне ў варыянтах кораня. Растлумачыць гэта адрозненне.
6. Растлумачыць значэнне слова ручнік, вызначыць яго «ўнутраную форму». Падабраць словы аднаго кораня з ручнік., паказаць у іх варыянты кораня. Што і ў якую эпоху забяспечыла з’яўленне зычнага ч у слове руч-н-ік?
7. Падабраць да слова малачу назоўнікі таго самага кораня. Растлумачыць вынікі дзвюх фанетычных змен (у корані гэтага дзеяслова) дапісьмовых часоў. Прыгадаць польскія mlot, mlocic\ балгарскія млат — ‘вялікі молат’, млатя — ‘біць’. Параўнаць польскія і балгарскія словы з нашымі малаток, малаціць.
8. Параўнаць беларускае слова чужы, балгарскае чужд і польскае cudzy. Знайсці фанетычную адпаведнасць, растлума-
чыць яе. У выніку чаго з’явілася ў рускай мове няўсходнеславянскае чуждый?
9. Паказаць агульнаўсходнеславянскую фанетычную асаблівасць у назвах наступных старажытных беларускіх гарадоў: БерестьЧ, Дорогычйн'ь(о), Городьно (Городьнт>), Нов"ьгород'ьк'ь: Якая замена прыцьміла ўсходнеславянскае паходжанне гэтых назваў?
10. Паказаць гістарычнае чаргаванне зычных, растлумачыць, пры якіх умовах і як яно ўзнікла:
месці— мяту (мятліца, мятла);
расцвісці (цвісці, зацвісці)—расцвітаць, адцвітанне.
11. Падабраць да дзеясловаў пралі, клалі, цвілі, мялі, плялі, селі (форма прошлага часу множнага ліку) аднакаранёвыя словы ці формы, выявіць спрашчэнне груп зычных, паказаць і растлумачыць гістарычныя чаргаванні.
12. Параўнаць словы аднаго кораня абавязак (бел.) і обязанность (руск.), выявіць у адным з іх страту зычнага.
13. Падабраць словы аднаго кораня з племя, выявіць спрашчэнне груйы зычных, паказаць гістарычнае чаргаванне.
14. Параўнаць беларускае звычайны і рускае обычный (яны аднаго кораня), выявіць і растлумачыць у адным з іх страту зычнага.
15. Падабраць словы (формы) да ясі, дасі (2-я асоба адзіночнага ліку дзеясловаў есці, даць), выявіць і растлумачыць спрашчэнне груп зычных, паказаць гістарычнае чаргаванне.
16. Стараславянізму врімя адпавядае ўсходнеславянскае веремя. Падабраць аднакаранёвае слова (словы), каб выявіць страту зычнага т і ўзнікненне гістарычнага чаргавання т з нулём гука.
17. Растлумачыць значэнне фразеалагізма мяійок травяны. Аднавіць гучанне слова мяшок у X—XI ст. Паказаць відавочную змену, што адбылася ў гэтым слове ў дапісьмовую пару.
3 якіх гукаў паходзяць а (я) і о ў слове мяшок?
18. Вызначыць корані ў словах-адпаведніках (словы з адным значэннем) вейка (бел.) і реснйца (руск.). Вызначыць «унутраную форму» гэтых слоў — аснову ўзнікнення іх. Выкарыстаць слоўнікі (у тым ліку этымалагічныя).
19. Падабраць словы (формы) да формы дам (1-я асоба адзіночнага ліку дзеяслова даць), выявіць спрашчэнне групы зычных (страту зычнага), паказаць чаргаванне, што ўзнікла ў выніку спрашчэння груп зычных.
20. Удумацца ў значэнне слова парэчкі, вызначыць яго «ўнутраную форму» — тое папярэдняе значэнне, ад якога ўтварылася слова парэчкі. Растлумачыць: паходжанне ч (з дапісьмовых фанетычных змен); паходжанне галоснага э (з э? з ь? з 6?); былы гукавы склад суфікса ў слове (параўн. парэчкі і парэчак).
Падабраць словы аднаго кораня з парэчкі, паказаць варыянты кораня.
21. Падабраць да слова прапасці такія словы (формы) аднаго кораня, на якіх можна паказаць дысіміляцыю д-^с' і гістарычнае чаргаванне д : с'.
22. У словах вазіць (возіш, возіць і г. д.) і везці старадаўняе чаргаванне галосных о: э(е). Вызначыць семантычнае і граматычнае адрозненне, якое забяспечылася паказаным чаргаваннем. Зрабіць гэта самае, параўноўваючы насіць (носійі, носіць і г. д.) і несці, вадзіць (водзіш, водзіць і г. д.) і вёсці, ход і * (і)шьдлй, сгдорт> і сьдйратй, сьборті і сьбьратй, сьбор-ь і пбйратй.
23. Параўнаць беларускія словы пяць, святы (наяўнасць галоснага а) з адпаведнымі літоўскімі penki, sventas, з польскімі pipe, swigty. Растлумачыць паходжанне 'а ў нашых пяць, святы.
24. Знайсці і растлумачыць гукавую адпаведнасць у нямецкім (заходнееўрапейскім) Karl і старажытным усходнеславянскім король кароль).
25. Ведаючы, што ў коранях слоў з далёкіх дапісьмовых часоў чаргаваліся галосныя о : і: ь, растлумачыць агульнасць кораня ў словах кончыць і пачынаць, кончыць і пачаць. Растлумачыць адпаведнасць спалучэння он (кончыць) і галоснага a (пачаць), спалучэнняў он. (кончыць) і ын (пачынаць), спалучэння он (кончыць) і зычнага н (пачну). Прадумаць семантычную сувязь, агульнае ў семантыцы слоў канец і пачатак, кончыць і пачаць. Ці не пярэчыць аднясенне гэтых слоў да аднаго кораня рэалістычнаму разуменню, успрыняццю рэалій?
26. Паказаць гістарычнае чаргаванне зычных, растлумачыць, пры якіх умовах, у выніку чаго яно ўзнікла:
прасці — прадуць, самапрадка (дыялектнае);
пастка—падаць, выпадаць, падучка (‘эпілепсія’);
красці — крадуць, украдзены;
класці — кладуць, складзены, склады, кладачка;
знайсці—■ ідуць (параўн.: Каб знайсці, трэба ісці. Ісці і знайсці — словы аднаго кораня);
аповесць — апавядаць, апавядальнік;
весткі, (весці, вястун, звесткі)—ведаць, паведаміць, развечць;
воласць — валодаць, авалоданне, валоданні.
27. У беларускай мове ёсць колькасна прыкметная група дзеясловаў-інфінітываў на -ець(-эць): гарэць, глядзець, жаўцець (зжаўцець), закіпець, ляцець, маладзець, мацнець, млець (самлець), мужнець, паспеуь, святлець (пасвятлець), сталёць (пасталёць), сядзець, чырванець і інш. Есць таксама група дзеясловаў-інфінітываў на -аць: дрыжаць, стаяць, веяць, сеяць, крычаць, маўчаць; у гэтых дзеясловах перад а спрадвечна мяккі шыпячы або ](й): бсц-а-ць, eej-a-ць, дрыж-а-ць, крыч-а-ць, маўч-а-ць, cejа-ць. Растлумачыць паходжанне паказанага а. Заўважым: у некаторых дапаможніках памылкова сцвярджалася, быццам я ў словах сеяць, сеялка, веяць, веялка каранёвы. Што гэта не так, відаць з параўнання: сеяць, сеялка і сейбіт, засеўкі, дасеўкі, насенне, пасевы, семя, сявенька; веяць, веялка і вецер, паветра, павевы, вейка.
28. Выпісаць асобна словы з поўнагалоснымі спалучэннямі гукаў і тыя, у якіх няма, паводле паходжання, поўнагалосных спалучэнняў: барада, парадак, залаты, паладзіць, налавіць, маладзіца, серада, нерашучы, сорам, (за) борам, долата, салодкі, солад, агорауь, гарачыня, вароты, (за) марамі, верасок, варожы, зародак, палажыць, палонны, паражэнне, пярэдні, бярэзнік, узнагароджаны, кароткі., насуперак, пярэчыць, парадніца, парашок, стараваты, параход, пярэдні, нярэдка.
29. Растлумачыць, чаму нельга лічыць, што ў словах палажыць, паласавацца, нярадасны, аўторак, узгорак і інш. ёсць поўнагалосныя, паводле паходжання, спалучэнні.
30. Знайсці ў літаратуры тлумачэнне паходжання і былой марфалагічнай будовы слова тхор. Засвоіць фанетычныя змены ў яго корані.
31. Знайсці ў літаратуры тлумачэнне значэння слова тыдзень, вызначыць марфалагічную будову яго. Растлумачыць паходжанне галосных ы, э(е). Знайсці ў слоўніках польскі і ўкраінскі адпаведнікі беларускаму тыдзень.
32. Ведаючы, што слова збор — фанетычна змененае cbdopv (абодва рэдукаваныя страціліся, глухі свісцячы зычны с апынуўся перад наступным звонкім б, прыпадобніўся да апошняга і супаў са сваім парным звонкім свісцячым сьбсбзб: сьбор'йсборзбор), што ў адакаранёвых словах збор, сабраць сьбьратй), збіраць (^сьбйратй) калісьці чаргаваліся галосныя о : і: ь, падабраць словы аднаго кораня да здор — ‘сала на нутранасцях, якое здзіраюць, калі разбіраюць (свяжуюць) кабана’, аднавіць гучанне (гукавы склад) слова здор
да страты рэдукаваных галосных. Аднавіць былое гучанне дзеяслова здзіраць.
33. Параўнаць словы аднаго кораня заяц, зайка, зайчыха. Паказаць памылковасць тлумачэння, нібыта ў слове заяц галосны 'а(я) каранёвы.
34. Прыгадаць фанетычную пазіцыю (фанетычныя ўмовы), пры якой развілася змена былога л-^ў: плстая^-тоўстая, вт>лнавоўна, жьлтаяже(-+о)ўтая. Прачытаць у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі (т. 2, с. 92—94) даведку з гісторыі Балгарыі (балгараў), якая называлася і называецца па-балгарску Б'ьлгарйя, і асэнсаваць наступнае: беларусы, удзельнікі вайны з туркамі ў 1877—1878 гг. (сядод іх, напрыклад рэвалюцыянер-дэмакрат М. Судзілоўскі, генерал I. Гурка), вярнуўшыся на Беларусь, казалі: Баўгарыя, баўгары. Ці можна лічыць такое вымаўленне скажэннем назвы дзяржавы, народа?
35. Параўнаць беларускае слова злегчы з рускім слечь. Падзяліць іх на марфемы, расказаць пра паходжанне ч. Якоюмарфемаю з’яўляецца беларускае -чы і рускае -чь(ч')?
36. Вызначыць, якому агульнаўсходнеславянскаму гуку адпавядаюць націскныя э(е) і о(ё) у словах ветрык, шэры, рэзаць, рэзкі, лета, прымета, дзеткі, вера, памер, цэлы, ведаць, смелы, умелы, белы, месца, сетка, лепшы, седала, ела, абед; лётчык, шосты, нёс, вёз, мёў, мёд, лёд, сёмы, цёплы, лёгкі, надзённы, вучоба.
37. Вызначыць, якому агульнаўсходнеславянскаму гуку адпавядае націскны э(е) у словах сесці, лезці, лецейка, вецер, глядзець, дзвесце, пасталець, памаладзець, ляцець, несці, месці, нясеш, ідзеш.
38. Падлічыць гукі ў словазлучэннях тая іскра, збегала па Іну. Паказаць на гэтых і іншых прыкладах асаблівасць фанетычнай сістэмы беларускай мовы.
39. Вызначыць, якому агульнаўсходнеславянскаму галоснаму адпавядае канцавы націскны э(е) у словах дзве, маё (кніжкі), тваё (сшыткі), сваё (задачы), (на) сталё, (у) вадзе, (на) траве. Якому агульнаўсходнеславянскаму галоснаму адпавядае канцавы націскны о(ё) у словах галлё, няўжо, жыццё, усё, маё, сваё, чыё, кассё, плячо?
40. Вызначыць аснову ў займенніку ён. Параўнаць форму ён з іншымі формамі назоўнага склону (яна, яно, яны) і з формамі ўскосных склонаў адзіночнага і множнага ліку (яго, яе, іх, ім, імі). Растлумачыць суплетывізм у асновах ён. (яна, яно, яны) і яго (яе, ім, іх, імі).
41. Знайсці ў літаратуры пра паходжанне фразеалагізма іду на вы. Што за форма вы? Яе лёс?
42. Знайсці ў літаратуры гістарычнае тлумачэнне ўтварэння слова досыць.
43. Вызначыць корань (варыянты кораня) у словах і іх формах: каса і кашў, коска і чэшаш. Прыгадаць: воз (важу) —везці. Растлумачыць гукавыя адрозненні ў варыянтах кораня каса і кашу, косіш і чэшаш.
44. У словах кінуць, глянуць (параўн. кідаць, погляды) спрасцілася група зычных: дн->-н. Як растлумачыць наяўнасць дн у словах адны, ладны, бедны, сградны, родны?
45. Знайсці ў літаратуры пра спрашчэнне груп зычных (ці іх захаванне) у беларускіх клала, прыйшла, пляла і ў польскіх kladla, przyszedl, plot!.
46. Знайсці ў літаратуры тлумачэнне адпаведнасці м і д'м у сёмы і седьмой. Паходжанне седьмой у рускай мове?
47. Прадумаць значэнне слова вясло (‘тое, чым паганяюць лодку’), услухацца ў яго гучанне, параўнаць са словам аднаго кораня везці, яго формаю вязу. Растлумачыць фанетычныя змены ў словах вясло, масла (параўнаць з мазаць, памазаць).
48. Параўнаць слова аднаго кораня ў некалькіх мовах: старажытнае польскае (выцесненае словам dziecko) cz^do, стараславянскае УАдо, старажытнае ўсходнеславянскае чадо, сучаснае беларускае найічадкі з нямецкім (das) Kind (дзіця). Звярнуць увагу на адпаведнасці:
к—>~ч (Kind і чадо, нашчадак),
a -► in (ін).
У выніку якой змены нямецкаму к адпавядае ч?
У выніку чаго нямецкаму in адпавядае ў нашай мове а(+-$), стараславянскі A .
49. Параўнаць беларускае слова гусь з нямецкім Gans, расказаць пра паходжанне у ў беларускім (усходнеславянскім) гусь. Род слова гусь у беларускай і рускай мовах?
50. Знайсці ў літаратуры тлумачэнне значэння старажытнага слова мііцанйн, падабраць слова, ад якога яно ўтварылася. Растлумачыць паходжанне іач у слове мешчанін, гістарычныя змены ў яго значэнні. Значэнні старажытнага місто (місто Городьно, місто Міньско)?
51. Старажытнаму агульнаўсходнеславянскаму страчн адпавядае польскае strzyc. Параўнаць формы стрыгу, стрыгуць і стрйча, растлумачыць паходжанне агульнаўсходнеславянскага ч, польскага с(ц).
Расказаць пра ўзнікненне г у беларускім інфінітыве
стрыгчы. Падзяліць стрыгчы на марфемы. Прадумаць марфемную будову беларускага слова стрыгчы і рускага адпаведніка стрйчь\ адказаць, чым (якою марфемаю) трэба лічыць -чы ў беларускім стрыгчы і -чь(-ч') у рускім стрнчь.
52. Расказаць пра фанетычныя змены пісьмовай пары ў словах: кр'ьвав'ьй, ростьлйна, устьная, пьпьрьць, рубль, сьметь К сего дьнй(-я), містьце, ггрньчар'ь, узтьк.'ьй, or^ptsaru, дьрн/ь, товарйшьск'ьй, д'ыуан-ь, плечё, пкачьск'ьй, угль, опнесл,ь, стьлатй, зт>вань№, порРчь\£, первьшьй, сьбйратй, e^rpt, бьй (6t>ju), сьлньце, плспй, об'Ьд'ьв'Ь, мяк'ькьй, пкачьство, жьлпй, рыбачьскыі, zpwb, зам-ькнутй, стеречй (+-*стергтй), s^A^jb, кьняжьство, ліпьшьй, m^u (загадны лад), Мьстйславль (літаральна Мсціславаў— прыналежны прыметнік), кл’Ьчьск.'ьй, (по)честьhku, (на)кр'ыййтіі, сь мт>ною, шь\й, чьй(чь]ь).
53. Расказаць пра фанетычныя змены дапісьмовай і пісьмовай пары ў наступных словах: птаства (прыгадаем mrax), нашча, мноства, збожжа, нашчадак, падчарыца (падчарка), княства, легчы, магчы, берагчы, ішоў, плошча, лічба, раскінуліся, можна, варажба, каго і чаго (родны склон займеннікаў хто і што, каранёвы элемент у іх к-), пярэчыць, ціснуць, пастка, прадалі, жаць і жну, дажынаю, запрэгчы, стрыгчы, прыгожая, скарачу, пяшчотны, дашчэнту, цешча, купляць, малачу, саладжу, разрэджу, знайсці, вестка, грэчка.
ДАДАТАК 5
КАРОТКІЯ КАМЕНТАРЫІ ДА АСОБНЫХ СЛОУ
Абалачок (беларускае дыялектнае—паўднёвая Бабруйшчына, Глушчына і інш.) —‘воблачка’. Абалачок ад таго кораня, што і валакуцца (валачыцца); слова з поўнагалосным усходнеславянскім спалучэннем ала (^оло+-*ол). У слове валакуцца зычны в не страціўся (не мог страціцца). У слове ж абалачок спалучаліся гукі б і в, першы — частка прыстаўкі об-, другі — пачатковы кораня; склад оббыў закрыты; другі зычны спалучэння бв выпаў, яно спрасцілася: бв-+б. А чаргаванне? Параўнаем: завалакчы, валачыць і абалачок-, зычнаму в у першых двух адпавядае нуль гука ў слове абалачок; зычны в, такім чынам, чаргуецца з нулём гука.
Абярнуць (гаршчок, бочку, слоік, вядро). Запісаныя ў дужках дапаўненні паказваюць, што абярнуць аднаго кораня з перавярнуць (параўн. з звярнуць, павярнуць, падвярнуць). 3 былога кораня -вяр(-^-вер-) у слове абярнуць засталося -яр-, узнікла чаргаванне зычнага в з нулём гука: перавярнуць і абярнуць.
Вобад, абоддзе. Ад таго кораня, што і вадзіць, абводзіць. Вобад — ‘пласціна, якая абводзіць спіцы ў коле’. Як і ў слове абалачок, спалучэнне бв змянілася: бв->-б. Але ж бв ёсць у дзеяслове абводзіць. Справа ў тым, што ў агульнаславянскай і агульнаўсходнеславянскай мовах прыставачнае словаўтварэнне не было багатае; развіццё прыставачнага ўтварэння, прадуктыўнасць — здабыткі мовы больш позніх часоў, калі закон адкрытага склада перастаў дзейнічаць, стаў мёртвы.
Віжаваць. Значэнне слова ‘выведваць, сачыць, шпігаваць’ (з асуджэннем). Ужывальнае ў раёнах поўдня Беларусі (Глускі, Акцябрскі, Слуцкі, Любанскі, Бабруйскі і інш.), сустракаецца ў мове мастацкай літаратуры (напрыклад, у творах К. Чорнага), часам у перыядычным друку. Есць цэлае гняздо слоў аднаго кораня з віжаваць: віж, вывіжоўванне, віжаванне (назоўнікі), віжаваты (прыметнік), віжаваць, вывіжоўваць, навывіжоўваць, павывіжоўваць і інш. (дзеясловы). Корань слова зразумелы і відавочны, калі прыгадаць польскае widz (‘свсдка’), балгарскае
вйждане (do вйжданя — *да пабачэння’), старажытнае беларускае (часта сустракаецца ў помніках) вйжь (вйж-ь, вйж) — ‘чыноўнік-паслугач, выведчык’ і інш. Гукавыя адпаведнікі ж (усходнеславянскае), dz(ds) (заходнеславянскае), жд (паўднёваславянскае) адлюстроўваюнь іх паходжанне з былога *dj(*dH). Віж (widz, віжд-ане) аднаго кораня з вйд(--ётй).
Гуслі. Гуслі, гусляр аднаго кораня з чэшскім houdba (‘музыка’), з беларускімі гудуць, Перагуд (прозвішча). Корань у словах гуслі, гусляр канчаўся на д, першы склад быў закрыты. Закон адкрытага склада выклікаў спрашчэнне групы *дсл: *дсл-+-сл\ група сл захавалася; калі спалучэнне зычных пачыналася са свісцячага, то ўся група прыцягвалася да наступнага галоснага, папярэдні склад густаў адкрыты: гу-слі.
Ем. Параўнаем ем з ядуць, edaKi, паснедаць, аб’едкі, абед. Усе яны ад кораня ed- Форма ем. з былога *^мь, дзе
першы склад закрыты. Ен стаў адкрыты ў выніку страты зычнага d —спрашчэння групы зычных: *tdMb -> "Ьмь ->■ ем' ->ем. У форме ем аснова (і корань) е-. У словах a6ed, edaKi, аб’ебкі CHedayb корань ed-, у форме 3-й асобы множнага ліку варыянт кораня яд-, дзе ja з ja (яканне). Такім чынам, у прыведзеных і іншых словах (формах) чаргуецца d з нулём гука (е-м і ed-акі).
Есці, ежа, елі. Корань lid-fed-), як бачылі, перажыў у дапісьмовую пару змены, у выніку якіх узніклі варыянты гэтага кораня. У інфінітыве *tbtTU першы склад канчаўся на d, развіліся супрацьлеглыя змены: прыпадабненне звонкага d да глухога т (dr -> тт) і распадабненне ў групе тт (-> с'т' -> с'ц'); у выніку ў інфінітыве есці ўзнік варыянт кораня ес'-. Зычны ж у назоўніку ежа адпавядае былому спалучэнню *dH(*dj), якое змянілася ва ўсходніх славян на ж (у беларусаў і ўкраінцаў былому спалучэнню *dH(*dj) часта адпавядае dж): сажа, nadcaлadжy, урабжай.
Жыццё, жыць. У беларускай мове ёсць словы загаіць (загаіцца), гаіць. Яны ад таго кораня, што і жыць (AdHbi раны загаіліся, абны засталіся ў чалавека на ўсё жыццё, незагойныя. Полымя). Кораню жыадпавядае eoj-(eaj-): адлюстроўваецца старадаўняе чаргаванне i:oj. Перад галосным пярэдняга рада і заднеязычны *гі.ті -> жйтй. Перад oj заднеязычны заха-
ваўся; так словы аднаго кораня маюць пачатковы то г, то ж. Прыгадаем беларускія і літоўскія адпаведнікі: жывы—guvas, жывіць — guvinti, жывіца — guvasakiai, жывёла — guvis, guvunas.
Беларускі падоўжаны ц' (ц'ц') паходзіць з былога спалучэння Tbj; у ім рэдукаваны ь выпаў, са спалучэння мяккага т'(т' -> ц') з наступным j развіўся падоўжаны ц'(ц'ц')-, зычны
ж' зацвярдзеў; галосны і-^ы\ канцавы націскны 'э—>'о. Такім чынам, жыццё — з жйтМ. (шэсць гукаў^чатыры гукі).
Hi адзін гук былога жнтМ , як бачым, не застаўся без змен.
Збожжа. Слова збожжа ад таго кораня, што і бог\ ідзе ад веры чалавека ў незвычайную сілу, якая з сонцам і цеплынёю прыносіла ежу: зярняты, лісце і інш.
Сёння аснову слова збожжа практычна разглядаюць як непадзельную: збожж-а (збаж-ын-а, збаж-ын-к-а, збожж-ав-ыя).
Сучаснае збожжа з былога сьбожье, дзе ў дапісьмовую, яшчэ агульнаславянскую пару каранёвы г перад наступным ь перажыў пераходнае памякчэнне: *гь-+жь-, г. зн. (сь)-бог-ьі-э-^ (сь)божьіэ. У пісьмовую пару адбыліся прыкметныя фанетычныя змены:
рэдукаваны г выпаў: ён ненаціскны і ў пазіцыі перад складам з галосным поўнага ўтварэння;
такі самы лёс рэдукаванага ь;
глухі зычны с апынуўся ў непасрэдным суседстве з наступным звонкім б, прыпадобніўся да яго і супаў са сваім парным звонкім з (сгб сб-+ зб);
мяккі ж асіміляваў наступны мяккі й(і), з двух (дакладней — на месцы трох гукаў жь/) развіўся адзін, але падоўжаны (доўгі) мяккі ж', абазначаюць яго на пісьме падвойным напісаннем;
мяккі падоўжаны ж' (як і ўсякі ж, як і ўсе шыпячыя) зацвярдзеў;
ненаціскны 'э(е) супаў з 'а (аканне).
Такім чынам: сьбожьіэзбожжа. Пры падзеле слова на марфемы падоўжаны ж (жж) не аддзяляецца ад кораня. Лічыць, нібы ў слове збожжа два зычныя ж — адзін каранёвы, a другі суфіксальны,— нельга. У слове збожжа не стала суфікса.
Згода. Слова згода не адзінкавае; яно з таго словаўтваральнага гнязда, што і пагадзіцца, нагода, прыгода і інш.; ёсць на Беларусі вёскі, пасёлкі, хутары, урочышчы з назваю Згода. 3 такім самым, як і ў сучаснай мове, гучаннем чытаем у «Апокрысісе Хрыстафора Філалета»: cP Анье межй братьею... згоды... правды.
Згода — з былога сьгода. Ненаціскны рэдукаваны % перад складам з галосным поўнага ўтварэння (о) страціўся, у спалучэнні глухога с з наступным звонкім г развілася асіміляцыя, глухі зычны с супаў са сваім парным звонкім з: сьгодасгода згода.
Карэц. Пры скланенні слова карэц высвятляецца беглы галосны (э чаргуецца з нулём гука); суфікс -эц, яго варыянт -ц(карцы) адпавядаюць былому суфіксу -ьц'-. Карэц — тое, што кубак, з доўгаю ручкаю, але не любы, а такі, што заўсёды пры вядры з вадою або ў вядры; карэц ад таго кораня, што і кар-а.
Карэц, такім чынам, фанетычна зменены корьць: канцавы рэдукаваны адпаў, націскны ь супаў з э, зычны р зацвярдзеў, таксама зацвярдзеў ц'(-^ц), ненаціскны о супаў з а; у слове зменшылася колькасць гукаў, узнік новы закрыты склад рэц.
Лесвіца. Старажытнае л’Ьзтьвйця. Слова аднаго кораня з лезу. Перажыло фанетычныя змены: t супаў з э(е), звонкі зычны з прыпадобніўся да наступнага глухога т і супаў са сваім парным с (з:с), рэдукаваны ь выпаў, група ств спрасцілася (выпаў зычны с->с', а ц'-+ц. Гэта значыць: л'Ьзтьвй-
ця ->■ лесвіца.
Падчарка, падчарыца (фанетычна — паччарка, паччарыца). Дзеля высвятлення змен дапісьмовай і пісьмовай пары параўнаем з нашым дачка, рускім дочь, стараславянскім d^tyepb, польскім corka (<d^cerbka). Разыходжанні, як бачым, прыкметныя, хоць ва ўсіх гэтых мовах слова аднаго кораня.
1. Змены дапісьмовай п а р ы. Параўнаем слова дачка (дочь, dniyepb) з літоўскім dukte, у якім беларускаму а (дачка), рускаму о (дочь), беларускаму нулю галоснага гука (падчарыца, падчарка) адпавядае галосны й(у), як і, напрыклад, й(ў) у верхненямецкім kuning (юьнязь). Літоўскаму Ы(кт) адпавядае ўсходнеславянскі ч (дачка, дочь), стараславянскі ш, (dviyepb), польскі с(ц) (dbcerbka). Спалучэнне М(кт) змянілася ў славян на ч, іц, ц(с).
Слова па-дч-ар-ыц-а (па-дч-ар-к-а), такім чынам, ад агульнаўсходнеславянскага кораня -д-ьч(ч*-кт); прыстаўка па(не nadd) — як і ў слове пасынак.
2. Змены пісьмовай пары. У пісьмовую пару ва ўсходніх славян слабы т> страціўся (na-dw-па-дч-), развілася асіміляцыйная змена дч -> чч.
Коратка пра польскае corka (цурка), coreczka (цурэчка). 3 дапісьмовых часоў корань dukt-(-► dz>kt) змяніўся ў палякаў (заходніх славян) на drbc-(d-btil-), з’явіўся ц(с) на месцы kt, як і ў словах пос(ноц), ріес(пец). У слове dacenka (d^yep-bKa), як і ў падчарыца, рэдукаваныя страціліся; узнікла пачатковае спалучэнне dc(dy), якое без змены не магло захавацца; спалучэнне спрасцілася: dc^-c (ду-+у). Так ад былога кораня dbkt-> dcу польскай мове захаваўся толькі (!) зычны с(у). Адбылася лабіялізацыя о і супадзенне яго з у (у польскай графіцы —б). Нашаму кораню da4-(do4-), d4-(-+-44) у польскай мове адпавядае с(corka, coreczka).
Панядзелак. У старажытнай беларускай мове гэта слова мела такую самую структуру (будову), як і сёння; гл., напрыклад, у запісках Ф. Еўлашэўскага: на он чась в noнed■bлoк7> (Хр., с. 281). Назва першага (умоўна) дня на тыдні naняdзeлaк ад таго кораня, што няdзeля, якое, у сваю чаргу, таго самага
кораня, што дзеянне, дзеецца (‘робіцца, творыцца’), дзея, падзея, рускае дело. Граматычная будова: па-ня-дзе-л-ак (пры разборы школьным, практычным суфікс -л-, магчыма, выдзяляць не трэба). Выразна прасвечваецца значэнне марфемы па(прыстаўка прыназоўнікавага паходжання: паз no-, параўн.: Па абедзе [пасля абеду] госць едзе. Па гэтай тармасе і разыдземся ўсе. (Прыказкі) Па нядзелі ў еорад да сына з’езджу. (Звязда)
Галосны 'э('е) у слове панядзелак паходзіць з былога у пазіцыі пад націскам пасля мяккага ці зацвярдзелага зычнага і перад цвёрдым 'э('е) не супаў з о, як і ў сусед, палетак, паветра.
Змена слова панядзелак па склонах выяўляе бегласць галоснага (панядзелак— ад панядзелка, да панядзелка); гэта сведчыць, што сучасныя два варыянты суфікса -ак і -кз былога -7>к-.
Перавясла. Перавясла—-‘тое, чым звязваюць снапы’: салома, шпагат ці што іншае. Прыгадаем з народнай песні: Ды снапы вязала перавясламі. У некаторых раёнах (Глускі, Любанскі і інш.) у гэтым слове націск на канчатку — перавяслб. Каля Быхава і ў другіх мясцінах Беларусі перавяслў адпавядае вязьмб (назва рамана Міхася Зарэцкага — «Вязьмо»), На поўдні Беларусі бытуе даўняе і жывое слова вяслд 1 — ‘вязанка’, ‘нізка рыбы, вярчоў’ (скручанага, нібы абаранак, лыка, лазы). 3 прыведзеных слоў перавясла (перавясло), вязьмо і каментарыяў да іх можна бачыць, што перавясла (перавясло) і вязьмо, перавязаць, звязаць, вязанка аднаго кораня, Група зычных зсл у слове перавясла(-д) спрасцілася: зсл-^сл.
Пі, бі, ві, лі, мый, крый, шый. Пі — форма 2-й асобы адзіночнага ліку загаднага ладу. Параўнаем з адпаведнымі рускімі пей, бей, вей, лей, мой, крой, шей. Беларускаму і(ы) адпавядае ў рускай мове э(е). Такая адпаведнасць назіраецца ў словах з былымі рэдукаванымі ір,ыр, што развіліся з моцных рэдукаваных ь, -ь у пазіцыі перад наступным й(і). Форма 2-й асобы адзіночнага ліку загаднага ладу канчалася на і(й). Гэта значыць: пі з былога nbj-u (nupj-u), крый — з кр-bj-u (крыРі-й). У гаворках, з якіх развівалася мова беларускай народнасці, рэдукаваныя і, ы (ір, ыр) супалі адпаведна з і, ы звычайнымі. Канцавы ненаціскны і(й) страціўся (nij, 6ij, ліі, крыр мыі); канцавы зычны й(і) пасля і таксама страціўся (nbju -> nupju -> nij ni), пасля ы — захаваўся (кр-bju-^ крыр]й—>~ крьрй—>~ Kpwj, M-bju—^Mbipja-^ Mbljtl Mblj).
Праўда, крыўда. Нелыа лічыць, што корань і аснова першага слова, корань і аснбва другога супадаюць. Пры параўнанні аднакаранёвых праўда і праведны, праўда і правільны, праўда і правіла лёгка ўбачыць, што ўсе яны ад кораня прав(-^ праў-); у слове праўда корань праўі суфікс -д-. Параўнанне слоў праў-
1 Вясло і вясло — амонімы, першае — ад вез-, другое — ад вяз-(в^з-).
da i праведны (праведнік) выяўляе бегласць галоснага (чаргаванне э(е) з нулём гука); відавочныя варыянты былога суфікса -ьд-: -ді -ед-. Слова праўда, такім чынам, у старажытнасці мела такую марфалагічную будову: прав-ьд-а.
Крыўда — старадаўні антонім да слова праўда-, корань крйв(-> крыў-). Дапамагае разумець значэнне слова, бачыць яго корань вядомае беларускае фразеалагізаванае спалучэнне (яго сустракаем у В. Дуніна-Марцінкевіча) крыв-ы закон (‘няправільны, супрацьлеглы правілу, праўдзе’). Былая марфалагічная будова слова: крйв-ьд-а. У слове страціўся ь(-ьд-д-), губна-зубны в -*■ губна-губны ў, зычны р зацвярдзеў.
Птаства. Слова засведчылі з такім самым, як і сёння, гучаннем і напісаннем старажытныя беларускія тэксты. Так, у «Казанні» (пераклад) Л. Зізанія (Хр., с. 260—261) чытаем: голас птаства, крык птаства. Яно аднаго кораня са словам птах, ужываным у старажытнасці, ужывальным у сучаснай народна-дыялектнай і літаратурнай мове. Птаства — суфіксальнае слова (параўнаем яго з пт>тах(->■ птах) і з мноства^мьножьство, чалавецтва^ человіічьство). У слове nuTauibCTeo адбыліся заканамерныя змены: *хь-^шь, абодва рэдукаваныя страціліся, спалучэнне іаьс -> ш'с -> сс -> с, канцавы ненаціскны о->а; спалучэнне пт(+пгт) захавалася. Такім чынам, п-ьтаійьство-^пташ'ство-^птасствоптаства\ з дзесяці гукаў у слове засталося шэсць.
Слуцкі. Гэты прыметнік ад таго кораня, што і Случ — назва ракі. Гістарычна слова слуцкі складанае, яно ўтварылася зліццём былога кароткага прыметніка случьск.'ь (суфікс -ьскі канчатак -'ь) і займенніка j-ь (графічна й). Моцны радукаваны перад наступным j(H) змяніўся на ы рэдукаваны (ыр): случьcK7>jb случьскыр)ь. Абодва рэдукаваныя ь(ч-ь, j-ь) былі слабыя і страціліся; рэдукаваны ы падоўжыўся, супаў з ы звычайным: случьскыіь -> случскыр У новым спалучэнні разнародных зычных (ч і с) шыпячы прыпадобніўся да наступнага свісцячага, супаў са сваім парным свісцячым: чсцс; спалучэнне свісцячых цс злілося: цс-+ц; спалучэнне кы перажыло непераходнае памякчэнне: страціўся канцавы і(й). Такім чынам: случь-
ск--ь]ь-^ случьск-bipjb -> слуцк-bij —► слуцк-і. Слова случьскгіь выразна скарацілася (10 гукаў->6).
Былы канчатак поўнага прыметніка -njb непаЗнавальна змяніўся: ■ь/ь -► ыр]Ь -> bij -> ij -> і.
Як слуцкі з случьск‘Ь]'ь, так і рыбацкі з рыбачьск’ьіь (не з «рыбакскь]’ь»), ткацкі з пкачьск'ьіь, грэцкі з грізчьскгіь.
Сон, спаць. Сон і спаць сёння не ўспрымаюцца як словы аднаго кораня, прычына — прыкметныя змены ў першым. Абодва словы — ад сьп-. Сучаснае сон з *сыпн-т>\ група зычных пн спрасцілася яшчэ ў дапісьмовыя часы (*пн -^н), націскны 250
о; суфікс -нстаў неаддзельны ад кораня. У слове ж спаць корань сьпперажыў толькі страту рэдукаванага г: сыгсп-.
Тануць (патануць, затануць). Параўнаем тануць, патануць, затануць, затон з утапіць, затоплены, тапелец (А у Вісле плавае тапелец. Я. Купала). Усе яны ад кораня топ-. У першых спрасцілася група зычных пн. (пя^н). У выніку зычны п чаргуецца з нулём гука: тапелец — тануць.
Снедаць сьнідатн. Ненаціскны рэдукаваны т> (у пазіцыі перад складам з галосным поўнага ўтварэння "6) быў у слабай пазіцыі і страціўся; цвёрды с прыпадобніўся да наступнага н' і супаў са сваім парным мяккім с'; галосны $ супаў з э(е), з т' развіўся ц', канцавы ненаціскны і страціўся.
Тручы. У беларускай прыказцы He глядзі на мяне лён тручы, а глядзі на мяне на фэст ідучы ёсць дзеяслоўныя формы ідучы, тручы. Прыказка, яе варыянты (He глядзі на нявесту на фэст ідучы, а глядзі на яе лён тручы. He глядзі на мяне лён тручы, а глядзі на мяне на фэст ідучы. Паглядзі на мяне і лён тручы, пазірні і на фэст ідучы. He ўзірайся на яе на фэст ідучы, a прыгледзься лён тручы і інш.) зразумелыя, зразумелыя і названыя формы (ідучы ідуць, тручы+труць), хоць яны маюць у прыказцы, яе варыянтах і адметнае ў значэнні, ва ўжыванні. Калі дзеепрыслоўі звычайна абазначаюць дадатковае дзеянне, якое ўтварае тая самая асоба (прадмег), што і галоўнае, выражанае дзеясловам, выказнікам, то ў згаданым выслоўі, яго варыянтах дзеепрыслоўныя формы тручы, ідучы маюць і значэнне азначальнасці: ‘такую (такою), як лён тру’, ‘такую (такою), як на фэст іду’.
Ход, ішлі. Гэтыя словы аднаго кораня2. Звернем увагу на змены, што адбыліся ў дзеяслоўнай форме прошлага часу ішлі, улічым старадаўняе, з дапісьмовых часоў, чаргаванне галосных непярэдняга і пярэдняга рада о : і, о : ь, о : е і інш. Чаргаванне дайшло да нашага часу: носіш і несці, возіш і везці, збор (з былога Cheops) і сабраць (з былога сьбьратй), косіш і чэшаш (косйшй і чешешй). Такое чаргаванне было і ў словах з коранем ход-: ході *хьд(лй). У дзеяслоўнай форме развіліся змены: *хь^>~шь, *дл-+л, ь страціўся, узнік (пад уплывам іду, ідзеш, ідуць, ісці) прыстаўны і: *хьд(лй) іаі(лі).
Шчасце. 1. 3 м е н ы дапісьмовай пары. Сучаснае гучанне слова непазнавальнае ў параўнанні з яго старажытным гучаннем.
Слова шчасце ад таго кораня, што і частка (гістарычна част-к-а, *ч$т-), часцінка. Параўнанне з польскім cz^sc, szcz^scie паказвае, што пасля ч і ва ўсходніх славян быў насавы галосны, які з часам перажыў дэназалізацыю: р-+а. Пачатковы задне-
2 Нельга лічыць аднакаранёвымі ісці (іду) і ішлі.
язычны кораня к перад галосным пярэдняга рада супаў (пераходнае памякчэнне) з мяккім шыпячым ч. Слова шчасце вытворнае, у ім, апрача кораня, прыстаўка сь-, суфіксы -ті -bj-. Шчасце, такім чынам, з былога сьчасть]'е (ч*ськрсть/е).
2. 3 м е н ы пісьмовай пары. Абодва рэдукаваныя страціліся. З’явіліся спалучэнні зычных сч і ст/ (т'^ц'). Абодва спалучэнні змяніліся: глухі свісцячы с у суседстве з наступным глухім шыпячым ч супаў са сваім парным шыпячым (с-+ш), абодва шыпячыя (ш' і ч') зацвярдзелі; у спалучэнні crj зычны / асіміляваўся папярэднім зычным, на месцы ть/(^-ц'і) — узнік мяккі свісцячы ц'. Слова сьчастМ. набыло беларускае гучанне (адпаведнае і напісанне): шчасце; у ім зменшылася колькасць гукаў.
ЛІТАРАТУРА
Анічэнка У. В. Марфалогія ўсходнеславянскіх моў.— Мінск: Вышэйш. школа, 1973.— 127 с.
Антоновнч A. К. Язык судебной (актовой) кннгн каунасского земского суда 1566—1567 гг.— Внльнюс: йзд-во Внльнюс. ун-та, 1961.—16 с.
Антоновнч A. К. Белорусскпе тексты, пнсанные арабскнм пнсьмом.— Внльнюс: йзд-во Внльнюс. ун-та, 1968.—401 с.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1970, т. 2, с. 224—227.
Борковскнй В. Н., Кузнецов П. С. Нсторнческая грамматнка русского языка.— М.: Нзд-во AH СССР, 1963.—512 с.
Булыка A. М., Жураўскі A. I., Крамко I. I. Гістарычная марфалогія беларускай мовы.— Мінск: Навука і тэхніка, 1979.— 328 с.
Булыка A. М. Развіццё арфаграфічнай сістэмы старажытнай беларускай мовы.— Мінск: Навука і тэхніка, 1970.—174 с.
Горшкова К. В., Хабургаев Г. А. йсторнческая грамматпка русского языка.— М.: Высш. школа, 1981.—359 с.
Жовтобрюх М. А., Русанівськнй В. М., Скляренко В. Г. Історія украінськоі' мовн: Фонетака.— Кнів: Наук. думка, 1979.— 367 с.
Жураўскі A. I. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы.— Мінск: Выд-ва АН БССР, 1967, т. 1,—371 с.
Нванов В. В. Нсторнческая грамматнка русского языка.— М.: Просвеіденне, 1964.—452 с.
Історнчна граматнка украінськоі мовн /О. П. Безпалько, М. К. Бойчук, М. А. Жовтобрюх і інш.— Кнів: Рад. школа, 1962.—510 с.
Карсккй Е. Ф. Белорусы: Введенне в «H3y4eHHe языка н народной словесностн.— Варшава: Б. н., 1903.—477 с.
Карскнй Е. Ф. Белорусы: Язык белорусского народа.— М.: Нзд-во AH СССР, 1955, вып. 1,—745 с.; 1956, вып. 2,—518 с.
Колесов В. В. Мсторнческая фонетнка русского языка.— М.: Высш. школа, 1980.— 214 с.
Нарысы па гісторыі беларускай мовы.— Мінск: Вучпедвыд, 1957.— 450 с.
Падлужны A. I., Чэкман В. М. Гукі беларускай мовы.— Мінск: Навука і тэхніка, 1973.— 264 с.
Самійленко С. П. Нарпсн з історнчноТ морфологіі' украі’нськоі мовн.— Кнів; Рад. школа, 1964, ч. 1.—234 с.; 1970, ч. 2.— 190 с.
Собннннкова В. Н. Лекцня по нсторйческой грамматнке русского языка.— Воронеж: йзд-во Воронеж. ун-та, 1967.—230 с.
Соколова М. А. Очеркн по нсторнческой грамматнке русского языка.— Л.: Нзд-во ЛГУ, 1962,—312 с.
Супрун A. Е. Славянскне чнслнтельные.— Мннск: йзд-во Белорус. ун-та, 1969,—327 с.
Супрун A. Е., Калюта М. Е. Введенне в славянскую фнлологню.— Мпнск: Вышэйш. школа, 1981.—439 с.
Устннов Н. В. Очеркн по русскому языку. йсторпческая грамматнка русского языка.— М.: Б. н., 1959, ч. 1.—382 с.
Фнлнн Ф. П. Пронсхожденне русского, украннского п белорусского языков.— Л.: Наука. Ленннгр. отд-нне, 1972.—655 с.
Хрэстаматыя па гісторыі беларускай мовы.— Мінск: выд-ва АН БССР, 1961, ч. 1,—415 с.
Черных П. Я. Нсторнческая грамматпка русского языка.— М.: Учпедгпз, 1952,—312 с.
Шакун Л. М. Гісторыя беларускай мовы.— Мінск: Выд-ва МВСС і ПА БССР, 1964.—339 с.
Юргелевіч П. Я. Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы з гістарычнымі каментарыямі.— Мінск: Вышэйш. школа, 1974.—302 с.
Якубмнскяй Л. П. йсторпя древнерусского языка.— М.: Учпедпіз, 1953.— 368 с.
Янкоўскі Ф. Беларуская мова.— Мінск: Вышэйш. школа, 1978.—333 с.
СКАРАЧЭННІ
Акт. Брэсцк..— Актавая кніга Брэсцкага земскага суда (1590).
Акт. Гродз.— Актавая кніга Гродзенскага земскага суда (1612).
Act. Магіл.— Актавая кніга Магілёўскага магістрата (1578).
Акт. Мінск.— Актавая кніга Мінскага гарадскога суда (1582—1588).
Ал.— Александрыя.
Атыла — Гісторыя пра Атылу (XVI ст.).
Бава — Аповесць пра Баву (XVI ст.).
Баркул. л.— Баркулабаўскі летапіс (канец XVI — пачатак XVII ст.).
Будны — «Катэхізіс», пераклад С. Буднага (XVI ст.).
Бяр. Лекс,— «Лексікон» Бярынды (1627).
Вілен. л.— Віленскі спіс летапісу (XIV—XV стст.).
Гр. Анофр.— Грамата князя Анофрыя польскаму манастыру (каля 1399 г.).
Гр. Віт. 1407—Грамата Вітаўта 1407 г.
Гр. Герд.— Грамата князя Гердэня (1264).
Гр. 1130— Мсціслалава грамата (каля 1130 г.).
Гр. 1229 — Дагаворная грамата князя Мсціслава Давыдавіча з Рыгай і Гоцкім берагам (1229).
Гр. 1284 — Грамата смаленскага князя Фёдара Расціслававіча (1284).
Гр. 1300 — Грамата рыжан да віцебскага князя (1300).
Гр. 1330— Дагавор Полацка з Рыгай (1330).
Гр. 1349 — Дагаворная грамата літоўска-рускіх князёў з польскім каралём... (1349).
Гр. 1387—Грамата караля Уладзіслава князю Скіргайлу (1387).
Гр. 1465 — Грамата палачан у Рыгу (1465).
Гр. 1498&mdash