Гістарычная навука і гістарычная адукацыя
ў Рэспубліцы Беларусь (новыя канцэпцыі і падыходы)
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 277с.
Мінск 1994
ГІСТАРЫЧНАЯ НАВУКА I ГІСТАРЫЧНАЯ . АДУКАЦЫЯ У РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ
ГІСТАРЫЧНАЯ НАВУКА
1 ГІСТАРЫЧНАЯ АДУКАЦЫЯ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ
новыя канцэпцыі і падыходы
У дзвюх частках
ЧАСТКА I
ПСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
УСЕБЕЛАРУСКАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ ГІСТОРЫКАЎ
Мінск, 3—5 лютага 1993 года
МІНСК „УНІВЕРСІТЭЦКАЕ” 1994
ББК 63(4Бен) Г51
УДК 930(476) (043.2)
Матэрыялы друкуюцца пераважна ў тым выглядзе, у якім яны былі прадстаўлены аўтарамі. Толькі ў некаторых выпадках яны скарочаны ці адрэдагаваны — там, дзе гэта было асабліва неабходна.
Рэдакцыйная калегія:
М. П. Касцюк (адказны рэдактар), А. П. Ігнаценка, I. М. Ігнаценка, А. Г. Каханоўскі, П. А. Лойка, I. Я. Марчанка, У. I. Навіцкі, У. А. Сосна, Г. Г. Сяргеева, Г. В. Штыхаў, A. А. Яноўскі
г 9300000000—0П 4595
М 317(03)—94
ISBN 985090061х (ч. 1)
ISBN 9850900636
© Беларускі дзяржаўны універсітэт, Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі, 1994 г.
М. П. К а с ц ю к членкарэспандэнт AM Беларусі (Мінск)
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ КАНЦЭПЦЫЯ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ: АСНОЎНЫЯ ПАДЫХОДЫ
Ва ўмовах суверэннай Беларусі ўзнікла настойлівая неабходнасць распрацоўкі гісторыі беларускага народа, зыходзячы з нацыянальных пазіцый. Гэтага патрабуюць у першую чаргу дзяржаўныя інтарэсы. Цяжка знайсці ў свеце краіну, народ якой быў бы так абдзелены веданнем сваёй мінуўшчыны. Гісторыя нашай Бацькаўшчыны заслугоўвае самай высокай павагі. Яна — багатая, гераічная і трагічная, насычаная як стварэннем матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, так і мноствам фактаў іх разбурэння ў вялікіх і малых войнах.
Чаму ж так здарылася, што беларускі народ мала ведае сваё мінулае? Гэта сталася на працягу вякоў, калі спачатку польская, затым руская і савецкая гістарыяграфіі падавалі гісторыю Беларусі кожная з боку сваіх інтарэсаў і асвятлялі яе ў патрэбным ім накірунку. У гэтай гісторыі месца для беларускага народа як самастойнай нацыянальнай супольнасці практычна не заставалася. Для польскіх гісторыкаў Беларусь была «ўсходнімі крэсамі», для рускіх — «СевероЗападным краем», для савецкіх — састаўной часткай СССР.
Аднак гэта не значыць, што дзеячы беларускай культуры не стваралі гісторыю свайго народа. Пачатак быў пакладзены яшчэ ў сярэднявеччы. Кірыла Тураўскі і Францыск Скарына, Сымон Будны і Васіль Цяпінскі, іншыя перадавыя прадстаўнікі беларускага народа заклалі сваёй высакароднай дзейнасцю добры падмурак як беларускай культуры ўвогуле, так і гістарычных ведаў аб сваім краі. (Канешне, гэта была яшчэ не гістарычная навука, як мы яе разумеем цяпер, але яе глыбокія карані.)
3
Папаўнялі гістарычныя веды аб Беларусі выкладчыкі і студэнты Віленскага універсітэта. Гэтую справу працягнулі Кастусь Каліноўскі і прадстаўнікі беларускага народніцкага руху. У працэсе фарміравання беларускай нацыі павялічылася цікавасць да мінулага Беларусі. Гісторык М. ДоўнарЗапольскі, мовавед Я Карскі, паэт Ф. Багушэвіч і іншыя шмат зрабілі для абгрунтавання беларускага нацыянальнага руху, у тым ліку з гістарычнага пункту гледжання.
Дзейнасць у пачатку XX ст. Беларускай сацыялістычнай грамады, інтэлігенцыі нашаніўскага перыяду стварыла ўмовы для далейшага руху па гэтым шляху. З’явілася «Кароткая гісторыя Беларусі» В. Ластоўскага.Не толькі гісторыкі, але і дэмакратычна настроеныя літаратары, этнографы, прадстаўнікі розных напрамкаў мастацтва, даследуючы розныя бакі культуры беларускага народа, так ці інакш спрыялі станаўленню і развіццю нацыянальнай гістарычнай навукі.
Пасля 1917 г. шмат хто з беларускіх дзеячаў спадзяваўся на стварэнне нацыянальнай гісторыі. У 20х гадах, у час беларусізацыі, нямала было зроблена для развіцця беларускай гістарычнай навукі, культуры ўвогуле. Шмат што ў гэтых адносінах здзейснілі М. ДоўнарЗапольскі, У. Пічэта, У. Ігнатоўскі, дзеячы БНР і іншыя. Але яшчэ больш засталося не ажыццёўленым у сувязі з фарміраваннем адміністрацыйнакаманднай сістэмы, распаўсюджваннем культу асобы, усталяваннем дыктатарскага рэжыму, што моцна скавала творчы пошук гісторыкаў, падпарадкаваўшы яго афіцыйным догмам. Фактычна не знаходзілася месца для распрацоўкі нацыянальнай гісторыі. Шмат якія праблемы ставіць было забаронена, многае іншае падавалася ў патрэбнай афіцыйным структурам інтэрпрэтацыі. Толькі некаторыя гісторыкі, наогул грамадазнаўцы, на сваю рызыку даследавалі пэўныя тэмы гісторыі Беларусі. Але надрукаваць гэтыя работы ўдавалася не заўсёды.
У той жа час трэба зазначыць, што ў шматлікай гістарычнай літаратуры апошніх дзесяцігоддзяў сабраны вялікі фактычны матэрыял, зроблены адпаведныя навуковыя вывады, якія раскрываюць тыя ці іншыя бакі нашай гісторыі, але рабілася гэта нярэдка апасрэдавана. Праблемы беларускай гісторыі, развіцця беларускага этнасу фактычна не вывучаліся. А калі што і рабілася, дык прайсці бюракратычны кантрольны частакол, каб надрукаваць вынікі даследавання, было вельмі цяж
4
ка. Дастаткова ўспомніць нялёгкі шлях выдання манаграфічнай працы Я Карнейчыка аб фарміраванні беларускай нацыі ці адпаведных параграфаў у пяцітомнай «Гісторыі Беларускай ССР».
Такім чынам, распрацоўка нацыянальнай гісторыі ў шырокім кантэксце фактычна не вялася. Але калі ўзяць вялікі гістарычны перыяд у некалькі стагоддзяў, дык можна сказаць, што наша цяперашняя праца пачынаецца не на пустым месцы. Яна грунтуецца на лепшых традыцыях, закладзеных у сярэднявеччы, у час фарміравання беларускай нацыі, у тых хвалях адраджэння, якія меліся ў XX ст., на лепшых здабытках навукі апошніх дзесяцігоддзяў.
Якімі ж уяўляюцца асноўныя падыходы да нацыянальнай канцэпцыі гісторыі Беларусі? Гісторыя нашай Бацькаўшчыны павінна пісацца на строга дакументальнай аснове. Гэта — неабходная ўмова для таго, каб дасягнуць максімальна аб’ектыўнага адлюстравання рэчаіснасці. Так трэба падыходзіць да ўсяго гістарычнага працэсу, ад старажытных часоў да нашых дзён. Інакш мы не зможам пераадолець шматлікія міфы, створаныя па гісторыі Беларусі польскай, рускай і савецкай гістарыяграфіяй. Да таго ж гэта ўмова, каб не стварыць новыя міфы.
Паколькі незалежныя падыходы з’яўляюцца шляхам да аб’ектыўнага адлюстравання мінулага, вывучэнне гісторыі Беларусі павінна быць дэідэалагізавана. Без гэтага нельга адысці ад зададзенасці вывадаў, якую мы мелі раней. Ідэі, палажэнні гістарычных даследаванняў могуць толькі выцякаць з дакументальных сведчанняў і грунтавацца на іх, а не падганяцца пад зададзеныя схемы. Даследчыку лепш спачатку вывучаць крыніцы, выпрацоўваць свой пункт погляду, а затым параўноўваць яго з існуючай літаратурай, а не наадварот.
Нельга дасягнуць аб’ектыўнасці ў гістарычных даследаваннях без іх «дэпартызацыі». Хвалебнае каменціраванне і апраўдванне дзейнасці камуністычнай партыі і савецкай улады ператварала гісторыю з навукі ў прыдатак агітацыйнапрапагандысцкай машыны. У выніку атрымоўваўся вялікі адрыў ад жыцця, зафармалізаванасць і аднабаковасць у паказе гістарычнага працэсу. Таму неабходна незалежнасць даследчыкаў ад якіх бы то ні было палітычных рухаў, партый ці арганізацый.
Мы не можам не зыходзіць з таго, што гісторыя — гэта не паліталогія. Наш аб’ект — гістарычны працэс,
5
тое, што адбылося, а не прагноз на будучае. Трэба заўважыць, што аб’ектыўнасць гістарычных даследаванняў — неабходная ўмова для эфектыўнай працы палітолагаў.
Гістарычныя даследаванні не могуць быць аб’ектыўнымі, калі не адмовіцца ад выкарыстання ў якасці тэарэтычнай асновы толькі марксізмаленінізма, асабліва тых яго палажэнняў, якія адвергнуты жыццём. Да гэтых «ісцін» адносяцца класавы падыход, аднапартыйнасць і інш. Патрэбна апора на розныя тэарэтычныя плыні, у тым ліку на тыя, што супрацьстаяць марксісцкаленінскаму вучэнню.
Прыйшоў час крытычных адносін да марксізмаленінізма, да тэорыі і практыкі, адлюстраваных у творах і практычнай дзейнасці яго стваральнікаў, а таксама ў рашэннях партыйных і савецкіх органаў розных узроўняў. Крытэрыем такіх крытычных адносін можа быць нараўнанне тэарэтычнапрактычных падыходаўз жыццём, гістарчным вопытам, якія мы цяпер ведаем значга лепш, чым раней.
Асаблівае значэнне набывае даследаванне і выкарыстанне тэарэтычнай грамадскай думкі на Беларусі — філасофскай, рэлігійнай, атэістычнай і інш. Яна адлюстроўвае спецыфіку гістарычнага развіцця нашай Бацькаўшчыны. Нельга пранікнуць у гістарычны працэс, асабліва ў галіне культуры, без уліку сумежных накірункаў грамадазнаўства.
Зыходзячы з сучаснага стану развіцця гістарычнай навукі на Беларусі, лепшай распрацаванасці сацыяльнаэканамічных праблем, патрабуецца, не забываючы пра іх, павысіць увагу да палітычнай гісторыі, да ўсяго таго, што засталося зза розных кан’юнктурных абставін недаследаваным. Гэта дазволіць адлюстраваць нашу гісторыю больш поўна і аб’ектыўна.
He зніжаючы ўвагі да гісторыі беларускага народа ў савецкі перыяд, дзе асабліва многае трэба пераасэнсаваць ці нават напісаць нанава, неабходна больш грунтоўна вывучаць дасавецкую гісторыю. У апошнпя дзесяцігоддзі даследаванні па гэтым асноўным адрэзку нашай мінуўшчыны штучна звужаліся. Прыкладаў тут, на жаль, мноства. Па дадзенай прычыне засталося шмат праблем і тэм, якія ці зусім не распрацаваныя, ці падаваліся з пазіцый афіцыйнай польскай, рускай альбо савецкай гістарыяграфіі. Апошняе рабілася ў адпаведнасці з вядомым палажэннем Маркса аб тым, што з буржуаз
6
ным грамадскім ладам завяршаецца перадгісторыя чалавецтва'. Закладзеная тут непавага да дасацыялістычнага развіцця грамадства настойліва праводзілася ў жыццё партыйнадзяржаўнымі структурамі і, на жаль, нярэдка з дапамогай нас, гісторыкаў.
Увага да дасавецкай гісторыі дазволіць выпрацаваць не толькі больш глыбокі, але і больш шырокі погляд на гістарычны працэс, чаго нельга зрабіць без «перакрочвання» праз межы сацыяльнаэканамічных фармацый, у гым ліку праз 1917 г. Такі падыход дасць мажлівасць прасачыць гістарычныя з’явы як сацыяльнаэканамічнага, так і грамадскапалітычнага і культурнага развіцця за вялікія адрэзкі часу, а значыць, больш грунтоўна і аб’ектыўна.