Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 151с.
Мінск 2002
А.І. Котаў
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ I СУСВЕТНАЯ ЦЫВІЛІЗАЦЫЯ
THE HISTORY OF BELARUS AND WORLD CIVILIZATION
Вучэбна-метадычны дапаможнік па арганізацыі самастойнай работы студэнтаў-завочнікаў прыродазнаўчых факультэтаў
А.І. Котаў
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ I СУСВЕТНАЯ ЦЫВІЛІЗАЦЫЯ
THE HISTORY OF BELARUS AND WORLD CIVILIZATION
Вучэбна-метадычны дапаможнік па арганізацыі самастойнай работы студэнтаў-завочнікаў прыродазнаўчых факультэтаў
Мінск, 2002
УП «Энцыклапедыкс»
УДК 247.6
ББК 63.3 (4Бен)
К13
Рэцэнзенты: прафесар, доктар гістарычных навук
П.І. Зялінскі;
дацэнт, кандыдат гістарычных навук
Л.М.Кулеш
Рэкамендавана кафедрай гісторыі Беларусі новага і навейшага часу Белдзяржуніверсітэта «28» лістапада 2002г., пратакол № 4
А.І. Котаў. Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя: Метадычны
К 13 дапаможнік па арганізацыі самастойнай работы студэнтаў-завочнікаў прыродазнаўчых факультэтаў /— Мн.: БДУ, 2002. — 151с.
ISBN 985-6599-69-5
Дапаможнік упершыню ў айчыннай гістарыяграфіі дае сціслы сінтэтычны выклад гісторыі Беларусі і сусветнай цывілізацыі ад старажытных часоў да нашых дзён. Ён уключае метадычныя парады па кожнай тэме ўсяго курса, новыя паняцці і азначэнні, пытанні для самакантролю, крыніцы і літаратуру.
Прызначаны для студэнтаў-завочнікаў прыродазнаўчых факультэтаў ВНУ, ўяўляе цікавасць для выкладчыкаў, настаўнікаў, старшакласнікаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй.
УДК 247.6
ББК 63.3 (4Бен)
ISBN 985-6599-69-5
©А.І. Котаў, 2002
© УП «Энцыклапедыкс», 2002
Albert Kotov
THE HISTORY OF BELARUS AND WORLD CIVILIZATION
A concise synthetical exposition of history of Belarus and the world civilization from ancient times till nowadays is given in a methodical reference book. It includes systematic advice on every topic of the whole curriculum, questions for the self-control, sources and literature.
Intended for students taking correspondence course at the natural study faculties of the Universities is of interest for professors, teachers, senior pupils and for everyone who is fond of history.
3
Змест
Прадмова.............................................................
Тэма I. Уводзіны .................................................д
§1 . Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя як навука, яе прадмет, мэта і задачы вывучэння...........................................д
§2 . Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў гістарычным пазнанні..10
§3 . Крыніцы і гістарыяграфія па курсе «Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя».....................................................1g
Тэма II. Старажытныя цывілізацыі, індаеўрапейцы і паходжанне славян...............................................ід
§1 . Узнікненне першых цывілізацый. Усходні і заходні (антычны) тыпы цывілізацыйнага развіцця.....................................ід
§2 . Міграцыя і перасяленне народаў у старажытнасці. Індаеўрапейцы — новыя пасяленцы Паўднёвай і Заходняй Еўропы.......23
§3 . «Славянізацыя» Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Праблема этнагенеза славян у сусветнай гістарыяграфіі............25
Тэма III. Сярэдневяковы свет і Беларусь у V-XIIctct..............29
§1 . Станаўленне еўрапейскай сярэдневяковай цывілізацыі.........29
§2 . Фарміраванне старажытнарускай дзяржаўнасці: Кіеўская Русь; Полацкае і іншыя княствы на тэрыторыі Беларусі...................31
§3 . Духоўнае жыццё і культура ўсходніх славян. Значэнне старажытнарускага этапа ў гістарычных лёсах Беларусі.............34
Тэма IV. Беларусь і Вялікае княства Літоўскае ў XIII-XVIctct.....38
§1 . Еўропа ў XIII-XV стст. Асноўньія тэндэнцыі ў развіцці заходнееўрапейскіх дзяржаў......................;................38
§2 . Ад старажытнарускай дзяржавы (Кіеўская Русь) да Вялікага княства
Літоўскага (ВКЛ) і Маскоўскага вялікага княства (МВК)............39
§3 . Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё ВКЛ............42
Тэма V. Пачатак Новага часу. ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай........46
§1 . Пераход ад сярэдневякоўя да Новага часу. Прычыны ўзвышэння Заходняга свету і заняпаду ўсходніх цывілізацый..................46
§2 . Сацыяльныя і пэлітычньія працэсы ў краінах Заходняй Еўропы..48
§3 . Барацьба за гегемонію ва Усходняй Еўропе. Стварэнне Рэчы Паспалітай і становішча Беларусі ў яе складзе...............50
4
Тэма VI. XVIII ст. — век Асветніцтва і сацыяльных рэвалюцый.......56
§1 . Крызіс «старога парадка» ў Еўропе. Асветніцтва — ідэалагічная перадумова новай эры..............................................56
§2 . Сацыяльныя рэвалюцыі XVIII ст...............................58
§3 . Палітычны крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай.................59
§4 . Уплыў Асветніцтва на культуру Беларусі.....................61
Тэма VII. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сусветнай гісторыі і Беларусь у XIX ст...........................................64
§1 . Міжнародныя адносіны і рэвалюцыйныя рухі у XIX ст..........64
§2 . Фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі.....................67
§3 . Беларусь у складзе Расійскай імперыі (першая палова ХІХст.).69
§4 . Барацьба за дэмакратыю і нацыянальнае адраджэнне ў Беларусі (другая палова XIX — пачатак ХХстст)..............................71
Тэма VIII. Беларусь і сусвет у эпоху войнаў і рэвалюцыйных узрушэнняў (1914-1945гг.)...................................81
§1 . Першая сусветная вайна як крызіс еўрапейскай цывілізацыі....81
§2 . Рэвалюцыі ў Расіі і беларускае грамадства ў пачатку XX ст...84
§3 . Утварэнне СССР і беларускай дзяржаўнасці....................86
§4 . Сусвет у міжваенны перыяд. Станаўленне новага ўклада жыцця імадзрнізацыя Беларусі......................................89
§5 . Другая сусветная і Вялікая Айчынная вайна. Уклад беларускага народа ў перамогу над фашызмам.................94
Тэма IX. Беларусь і сучасны сусвет (1945-2002гг.)...............101
§1 . Асноўныя тэндэнцыі сусветнага развіцця пасля Другой сусветнай вайны............................................101
§2 . Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння і канфрантацыі сусветных звышдзяржаў.......................................................106
§3 . Нарастанне крызісных з’яў у СССР і краінах сацыялізма ў 80-х гадах.
Пошукі новай мадэлі грамадскага ўладкавання.....................109
§4 . Беларусь на шляху суверэнітэта, дзяржаўнай незалежнасці і інтэграцыі ў міжнароднае супольніцтва.........................110
Заключэнне......................................................116
Дадаткі.........................................................118
Дадатак 1.......................................................118
Дадатак 2.......................................................137
Бібліяграфія................................................... 143
5
Дачцы Святлане, а таксама ўсім студэнтам ФПМІ прысвячае сваю сціплую працу аўтар
Прадмова
У адпаведнасці з вучэбнымі планамі і праграмамі студэнты-завочнікі прыродазнаўчых факультэтаў разам з' спецыяльнымі дысцыплінамі вывучаюць сацыяльна-гуманітарныя навукі: гісторыю, філасофію, паліталогію, эканамічную тэорыю і іншыя. Вывучэнне сацыяльна-гуманітарнага цыкла ў Белдзяржуніверсітэце пачынаецца з гістарычных навук («Псторыя Беларусі», «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі», «Гісторыя палітычных партый і рухаў» і інш.). 3 2001/2002 навучальнага года ў Белджяржуніверсітэце і шэрагу іншых ВНУ ўведзены курс айчыннай і сусветнай гісторыі «Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя». Гэты курс павінен стаць асновай гуманітарнай адукацыі ва ўсіх вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь.
Прадметам даследвання курса «Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя» як навукі з яўляюцца заканамернасці сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і духоўнага развіцця чалавечага грамадства на тэрыторыі Беларусі з старажытных часоў да нашых дзён на фоне сусветных працэсаў. Пры вывучэнні дадзенага курса Вам патрэбна будзе не проста разгледзець уласна гісторыю Беларусі, колькі прасачыць дынаміку лёсаў беларускага народа ў кантэксце сусветнай і еўрапейскай гісторыі з улікам цывілізацыйных харакгарыстык.
Мэта такога курса — фарміраванне ў студэнтаў цэласнай карціны свету і разумення месца і ролі Беларусі ў ім. Гэта будзе садзейнічаць далучэнню будучага спецыяліста да лепшых нацыянальных і сусветных, сацыякультурных і палітычных традыцый, выхаванню грамадзяніна і патрыёта сваёй Айчыны, фарміраванню сацыяльна арыентаванай асобы, валодаючай маральнымі якасцямі і здольнасцямі да самарэалізацыі ва ўмовах дынамічнага сучаснага жыцця.
Курс «Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя» на завочным аддзяленні вывучаецца на працягу аднаго семестра. Работа студэнта-завочніка над засваеннем курса складаецца:
— з праслухоўвання і канспектавання лекцый,
— вывучэння гістарычных крыніц і літаратуры,
— удзелу ў семінарскіх занятках,
— наведвання кансультацый
— выканання кантрольных работ
— і, нарэшце, здачы экзамена альбо заліка.
У вывучэнні гісторыі Беларусі і сусветнай цывілізацыі вядучую ролю адьігрываюць лекцыі. Яны вызначаюць змястоўнасць і накіраванасць вучэбнага працэсу. Лекцыі не толькі дадуць сістэматызаванае праблемнае ізлажэнне ўсяго курса, але і дапамогуць Вам у самастойнай рабоце па 6
вывучэнню неабходных крыніц і літаратуры па асноўных тэмах, а таксама ў падрыхтоўцы і ўдзеле ў семінарах.
Семінары альбо практычныя заняткі ла прадмету ў вучэбным плане ідуць, як правіла, за лекцыямі. На семінары выносяцца не ўсе, а толькі самыя важныя тэмы курса. Мэта гэтых заняткаў заключаецца ў тым каб: па-першае, паглыбіць веды, атрыманыя на лекцыях і ў працэсе самастойнай работы; па-другое, дапамогуць вам выпрацаваць навыкі самастойна думаць, разважаць, аналізаваць, дыскуціраваць, адстойваць свае погляды і перакананні, аргументавана аправяргаць апанентаў, крытычна адносіцца да вывучаемага матэрыяла; па-трэцяе, падвесці вынікі самастойнай работы па засваенню матэрыяла лекцый, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, асноўных крыніц і дадатковай літаратуры, рэкамендаваных для вывучэння. Пры гэтым майце на ўвазе, што прыведзены пасля кожнай тэмы спіс літаратуры носіць рэкамендацыйны характар, і пры падрыхтоўцы да семінара, выкананні кантрольнай работы, вы можаце выкарыстаць толькі частку яго, альбо ўжыць па свайму жаданню іншыя матэрыялы.