Гісторыя беларускага нацыяналізму
Вільня
Інстытут беларусістыкі 2006
Кніга выдадзена пры інфармацыйнай падтрымцы фонду «Чалавек у нядолі».
ЕAN 80-86961-14-1
ISBN 978-80-86961-14-9
© Валер Булгакаў
Надрукавана ў выдавецтве-друкарні С.Ёкужыса.
Літоўская Рэспубліка, ЛТ-93262, г Клайпэда, вул. Нямуна. 139.
ПАМЯНІ ЛЮБЫ ТАРАСЮК (1953—2006)
ЗЬМЕСТ
Прадмова 8
Уводзіны: Этнічнасьць, каляніялізм і нацыяналізм 14
I. Нацыя і нацыяналізм: дамадэрная і мадэрная парадыгмы 47
Антычныя, сярэднявечныя і раньнемадэрныя нацыі 47
Мадэрныя нацыі: дзьве эўрапейскія ідэі 58
Чаму польская шляхта была рэакцыйная? Нацыяналізм ва Усходняй Эўропе і Расеі: XIX стагодзьдзе 81
II. Першыя нацыяналісты 106
Дамадэрнае паняцьце Беларусі. Беларусь як зона польскага нацыятварэньня 106
Антыпольскі пераварот 1863 г:
Беларусь як прыгнечаная этнічная нацыя 137
Неспадзваны вынік канструяваньня новага імпэрскага рэгіёну: узьнікненьне беларускага нацыяналізму 156
III. Ф. Багушэвіч і міт беларускага адраджэньня 186
Прадмова да «Дудкі беларускай» 203
Прадмова да «Смыка беларускага» 229
Уводзіны ў паэзію Багушэвіча 237
Deus ex machina 255
Заключэньне 265
«Сікавы бурбулік» і «власяковы жужаль»: каляніялізм і нацыяналізм у беларускай
гісторыі XX ст. Пасьляслоўе 306
ПРАДМОВА
Прайу над гэтай кнігай я распачаў па паступлсньні ў асьпірантуру пры катэдры гісторыі беларускае літаратуры БДУ ў 1995 г. Мая тадышняя навуковая кіраўніца Люба Тарасюк псраканала мянс адмовіцца ад вывучэньня літаратуры беларускае эміграцыі на карьісьць творчасыді Францішка Багушэвіча. Фігуру Багушэвіча замоўчвала афіцыйнае літараіуразнаўства, абыходзіла ўвагаю, што, без сумневу. было спосабам ідэалягічнага кантролю. Нават пасьля набыцьця краінай незалежнасьці і іншых лссавызначальныхдля нацыі падзеяў першым і апошні.м манаграфічным дасьлсдаваньнсм. прысьвсчаны.м ягонай творчасьці, застаецца надзвычай тэндэнцыйны опус Барысснкі1, які па сутнасьці ня мас нічога супольнага з навукай.
Напісаная мною ў 1998 г. дысэртацыя пра Багушэвіча была малазьмястоўная і легла ў аснову шкалярскага артыкулу «Мой Багушэвіч. Дыялектыка клясычнага тэксту», надрукаванага ў 4 выпуску часопісу «Фрагмэнты». Зь іншага боку, у тагачасных умовах я ня мог яе дапрацаваць да памыснага ўзроўню. Усьвсдамляючы гэта, я вырашыў адмовіцца ад абароны і, больш за тое, пасьля няпоўнага месяца працы выкладчыкам у канцы 1998-га звольніўся з БДУ Калі б нс адзін прыпадак, які адкрыўся дзякуючы моладзеваму актывісту Алссю Міхалсвічу ў канцы 1999 г., праца засталася б няскончаная.
У сьнежні 2000 г. я паступіў у асьпірантуру Інстытуту філязофіі НАН Украіны (аддзел гісторыі філязофіі Украіны). Мая но-
1 Барысенка В.В. Францііпак Багуйіэвіч і праблема рэалізму ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя. Мінск: Выдавецтва акадэміі навук Беларускай ССР. 1957. С. 368.
вая навуковая кіраўнічка Аксана Забужка прапанавала мне зьвярнуцца да больш агульнай, гэтым разам ужо філязофскай праблематыкі — разгледзець творчасьць Багушэвіча на фоне нацыятварэньня і цыркуляцыі нацыяналістычных ідэяў у Эўропс2.
Дарма што, здавалася б, дасьлсдчы ракурс зьмяніўся нязначна, рэалізацыя гэтай задачы запатрабавала карэннага ламаньня ранейшай мэтадалёгіі. якой я прытрымліваўся і, кажучы шырэй, перавярнула маё ўяўленьне аб навуцы. Спробы працаваць над новай тэмай з дапамогай старога мэтаду выклікалі абурэньне А.Забужкі; многімі інструмэнтамі гістарычнага і антрапалягічнага
2 Як і нацыя, нацыяналізм застаецца праблематычным і ані ў якім разе не самадастатковым паняцьцем. Спэцыфічная асаблівасьць нацыяналізму палягае менавіта ў гэтай паняткавай элястычнасьці. У адрозьненьне ад лібэралізму альбо камунізму, нацыяналізм ня ёсьць дэталёва распрацаваным сьветаглядам — гэта хутчэй нешта накшталт ідэалу, альбо агульнай праграмы дзеяньняў. і таму ён можа паразытаваць на ўсіх ідэалёгіях. У гэтай працы тэрмін «нацыяналізм» выкарыстоўваецца на грунце традыцыі. паводле якой асноўным значэньнем паняцьця ёсыдь «форма нацыянальнай сьвядомасьці», «працэс станаўленьня нацыяў, накіраваны на стварэньне палітычна самасьвядомага грамадзтва ў межах нацыянальнай дзяржавы», «пачуцьцё і ўсьведамленьне прыналежнасьці да нацыі», «мова і сымболіка нацыі», «сацыяльны і палітычны рух ад імя нацыі», «дактрына і/альбо ідэалёгія нацыі, агульная і канкрэтная» (Э. Сьміт), «лад мысьленьня, уласьцівы пераважнай большасьці людзей, які прэтэндуе на тое, што ён уласьцівы ўсім людзям; ён лічыць нацыянальную дзяржаву ідэальнай формай палітычнай арганізацыі, а нацыянальнасьць — крыніцай творчай культурнай энэргіі і эканамічнага росквіту» (Ганс Кон). Залежна ад функцыянальнай ролі, культурнага кантэксту і г.д , адрозьніваюць моўны, рэлігійны, культурны, этнічны і іншы нацыяналізмы. На практыцы чыстых тыпаў нацыяналізму амаль не сустрэнеш.
У гэтай традыцыі «нацыяналізм» ня зводзіцца толькі да спараджэньня нацыяў альбо да «сьветагляду, які надае абсалютны прыярытэт каштоўнасьцям нацыі над усімі іншымі каштоўнасьцямі» (М. Грох); ён ня тоесны нацыянальнай сьвядомасьці і не вычэрпваецца ідэалёгіяй дасягненьня і адстойваньня палітычнай незалежнасьці нацыі, узятай у культурным, палітычным і іншым сэнсе.
Менавіта такое разуменьне гэтага фэномэну дазволіла Э. Сьміту сьцьвярджаць, што нацыяналізм і дактрына нацыянальнага самавызначэньня замацаваныя ў якасьці падставовых прынцыпаў у Статуце ААН.
аналізу я не валодаў. і праца зацягнулася на доўгія пяць гадоў. Толькі 2J сьнежня 2005 г., за два дні да інаўгурацыі прэзыдэнта В. Юшчанкі, я абараніў дысэртацыю ў Інстытуце філязофіі НАН Украіны. Аднак і пасьля абароны ў працы заставаліся нестыкоўкі й нацяжкі, і цэлы год я спрабаваў выправіць іх, дапрацоўваючы тэкст, выстаўлены цяпер на суд чытачоў.
Варта асабліва адзначыць. што, пачынаючы з 1998 г.. праца рыхтавалася па-за навуковымі ўстанова.мі Беларусі. таму, відаць, самым важкім яе недахопам ёсыдь няпоўная всда пра навуковыя публікацыі, якія выйшлі ў краінс на сумежную тэматыку.
Працуючы над кнігай, мне даводзілася абапірацца на мэтадалягічныя пабудовы і тэарэтычныя структуры заходніх навукоўцаў. Другую найважнсйшую загану кнігі відно голым вокам: бальшыня тэарэтычных і мэтадалягічных падыходаў у гграцы пазычаныя і толькі адаптаваныя да яс структуры.
Нарэшце, трэці недахоп быў абумоўлены блізкасьцю ўкраінскага матэрыялу. Бліскл-чыя працы ўкраінскіх аўтараў (псраважна дыяспарных) на сумежную тэматыку спакушалі мяне браць зь іх ужо гатовыя формулы, і часам я ня мог даць рады гэтай спакусе.
Рамку гтрацы ў яе цяперашнім выглядзе акрэсьліла Аксана Забужка. якая ўважліва і цярпліва перачытала некалькі яе працоўных рэдакцыяў на не зусім звыклай для яе бсларускай мовс. (Пра тое, наколькі жвава яна ўдзельнічала ў напісаньні кнігі, сьведчаць адносна частыя цытаты яе дасьлсдаваньняў. прысьвсчаных праблематыцы нацыяналізму, якія чытач можа знайсьці ў гэтай кнізе.)
На добры лад яс можна лічыць навуковым рэдактарам гэтай кнігі. Ведама. віна за ўсе магчымыя памылкі і недахопы ў ёй ляжыць толькі на мне, бо апошняя рэдакцыя кнігі была падрыхтаваная мною самастойна.
Шырока вядомыя ідэі, якія сталі агульнымі месцамі ў тэорыі нацыі і нацыяналізму і сумежных сфэрах гуманітарнай навукі (Грабовіча, Саіда, Шкандрыя, Гелнэра, Гагена, Шульцэ і г.д.), падаюцца ў працы без спасылкі на першакрыніцу.
Псршы разьдзел кнігі — «Нацыя і нацыяналізм: дамадэрная і мадэрная парадыгмы» — уяўляе сабой агульны тэарэтычны экскурс, што грунтуецца на заходніх дасьледаваньнях нацыі і нацыяналізму. Ён прысьвечаны пэрыпэтыям станаўленьня нацыі і нацыяналізмаў у дамадэрных і мадэрных грамадзтвах Эўропы і з гэтай прычыны асаблівай цікавасыді ў спэцыялістаў у дадзенай праблематыцы выклікаць ня будзе.
У разьдзеле «Першыя нацыяналісты» разглядасцца працэс канструяваньня паняцьця «Беларусь» у польскім і расейскім каляніяльных дыскурсах і ягонае ператварэньне ў этнакультурную катэгорыю. Безь яго немагчыма перайсьці да заключнага разьдзелу — «Ф. Багушэвіч і міт беларускага адраджэньня», які прапануе бачаньне літаратуры як дзейснага мэтаду мітатворчасьці і нацыяналістычнай мабілізацыі.
Структураваньне кнігі ў тры разьдзельі было паклікана палегчыць выкладаньне тэмы, якос адбываецца недастаткова лінійна, часам з паўторамі, з забяганьнем наперад і вяртаньнем назад, з кружляньнем па-над рознымі падтэмамі. Гэтая кніга — нс тэарэтычная машына, ёй неўласьцівая прэтэнзія на арганічнасьць. таму я ня згладжваў гэтых момантаў і ня ўводзіў пастфактум строгае наратыўнас пасьлядоўнасьці. Яс складовыя часткі напісаныя ў розных мэтадалягічных рэчышчах і розных жанрах (ад бэлетрызаванага нарысу і да спробы выпрацоўкі новай канцэпцыі), а месцамі наагул бяз строгага мэтаду і з тэарэтычнымі непасьлядоўнасьцямі.
Я таксама зьвяртаўся да тэксталягічнага аналізу, пакліканага інтэрпрэтаваць складаную сацыяльную рэчаіснасьць на матэрыяле асобных тэкстаў, бо быў перакананы, што яны ёсыдь застыглымі сьлядамі праблемных узаемадачыненьняў паміж уладай. грамадзтвам і гісторыяй.
Я сьвядома адмовіўся ад перанасычэньня кнігі зьвесткамі агульнага характару, найперш з сфэры літаратурнай гістарыяграфіі. Таму адэкватнае ўспрыйманьнс работы прадуіпсджвае валоданьне ведамі пра беларускую нацыянальную культуру. Прысутная ў ёй тэма беларускай нацыянальнай сьвядомасьці разглядаецца вык-
лючна ўяе «мадэрнай» вэрсіі. выпрацаванайу канцы XIX ст. Таму, напрыклад. рэмінісцэнцыі нацыянальнай сьвядомасьці ў творчасьці Францішка Скарыны ў гэтай працы засталіся па-за разглядам.
Калі меркаваць па спасылках, праца нс вытрымлівае стандарту строгас акадэмічнае работы. Гэта хутчэй навукова-папулярнас выданьне, да якога я імкнчўся даваць мінімум зносак. Часам хаатычнас цытаваньне крыніцаў і дасьлсдаваньняў. а таксама апора на навукова-папулярныя выданьні выкліканыя тым, што большасьць зь іх была псршапачаткова недаступная на мовах, якімі я актыўна валодаю, і нярэдка аднос і тое ж выданьне даводзілася чытаць (і цытаваць) на мовс арыгіналу і пазьней псракладу. Частка спасылак мае няпоўнае бібліяграфічнае апісаньне, бо я вымушаны быў гтрацаваць зь імі ў Інтэрнэце альбо зь нейкіх іншых прычынаў быў ня ў стане аформіць іх належным чынам. У сваё апраўданьне скажу, што гісторык ідэяў ня букваед і для яго важная сама ідэя альбо выказваньне. а не ягонае абсалютна дакладнае ашсаньнс
Хоць у гэтай працы акрэсьлсны эўрапейскі кантэкст, у яе цэнтры месьціцца чатырохбаковы беларуска-расейска-ўкраінскапольскі дыскурс. Шэраг выкарыстаных у ёй тэрмінаў — «нацыятварэньне», «мадэрны», «раньнемадэрны» і г.д. — хоць яшчэ не атрымаў гтравоў грамадзянства ў беларускай мове, але быў надзвычай нсабходны для разьмсжаваньня паняцьцяў. Тое ж самае датыкас тэрміну «рускі народ». які ў кнізе абазначас этнічную супольнасьць, зь якой у мадэрны час паўсталі беларусы і ўкраінцы. Напісаньне «Беларусія» было захаванае дзеля перадачы арыгінальнай мовы. ва ўсіх астатніх разох ужываецца напісаньне «Беларусь». Паколькі кніга разьлічаная на падрыхтаванага чытача, пэўныя всршаваныя фрагмэнты я падаваў па-полі ску, расейску і ўкраінску ў арыгінале, безь перакладу.
Назва кнігі ня цалкам адпавядае яе зьместу, бо яна прысьвсчана перадусім перадгісторыі беларускага нацыяналізму. Я адмовіўся найпсрш ад ужываньня слова «псрадгісторыя» ў назьве кнігі дзеля ягонай грувасткасьці і празьмернай амбітнасьці.
Праца адлюстроўвае цяперашні зрэз веды пра нацыю і нацыяналізм (якая борзда разьвіваецца) і, без сумневу, нават па невялікім часе будзе ўспрымацца анахранічна. Вялікім посьпехам будзе, калі яна зацьвердзіцца ў якасьці папярэдняга накіду будучай сынтэтычнай распрацоўкі гэтай праблсмы.
Застаецца дадаць, што я загадзя прымаю абгрунтаваныя абвінавачаньні ў падступнасьці і чорнай няўдзячнасьці; а таксама падзячыць Аляксандру Адамянцу і Андрэю Дыньку, якія праглядзелі тэкст кнігі, перш чым трэ было аддаваць яе ў друк. і выказалі шэраг каштоўных заўваг на яе конт.
УВОДЗІНЫ. ЭТНІЧНАСЬЦЬ, КААЯНІЯАІЗМ
I НАЦЫЯНААІЗМ
Фармавапьне нашай нацыі адбываецца зь перапынкам у 400 гадоў, выкінутых з генэалягічнага дрэва... Трэба фармаваць нацыю наноў*.
Андрэй Клімаў, апазыцыйны палітык.
У нас вельмі шмат людзей гавораць па-расейску. А калі гавораць па-беларуску, выхаваныя прстагандай людзі ацэньваюць, што гэта нейкія «ад.марозкі». Ну таку нас ацэньвае, як мне здаецца, большая частка насельніцтва'.
Валер Фралоў, апазыцыйны палітык.
В кассах метро можно прочесть сообіценйе о том, что «з 20 снежня 2005 года тарыф на праезд... устаноўлен у памеры 460 рублеў... Падстава: Рашэнне Мінгарвыканкома». Даже еслй в этом обьявленйй нет ошйбкй, то неужелй белорусскніі язык не настолько богат, чтобы в нем не нашлось более благозвучного для русскоязычного населенйя сйнонйма, недоумевает чйтатель.
Рскламно-ннформацнонная газета «Ва-банк» для мннчан. Тнраж 210 938. 2006. 2 фсвраля.
' Камэнтары для «Радыё Свабода». Этэр4.08.2005.
На беларусаў цісьне цяжар няведаньня. У савецкай гуманітарнай навуцы такой задачы. як дасьдедаваньне бедарускага нацыяналізму, папросту не існавала. Беларускую сытуацыю было забаронена разглядаць у катэгорыях калянізатара і калянізаванага, a сыдьвярджэньні беларускіх нацыянальных патрабаваньняў больш як апошнія 100 гадоў высьмейвалі, перакручвалі, цэнзуравалі альбо лічылі іх бессэнсоўнымі.
Сытуацыя фактычна не зьмянілася і за 15 гадоў беларускай дзяржаўнасьці. Тэма беларускага нацыяналіз.му захоўвае свой паўпадпольны статус. а навуковыя развагі на ягоны конт набываюць камічнуто форму. Хоць пытаньні ўзьнікненьня нацыяналізму закраналіся ў шэрагу тэкстаў, да гэтага часу так і нс было праведзсна ягонага манаграфічнага дасьлсдаваньня. Беларускія аўтары агульнымі словамі гаварылі пра нацыянальнае адраджэньне і ахвотна выву'чалі біяграфіі нацыянальных дзеячоў XIX ст. Стандартны інструмэнтар такіх дасьледаваньняў быў пазытывісцкі і апісальны, і сярод казённых тэзісаў нячаста прабівалася навука — акумуляцыя ведаў і пошук новага бачаньня і разуменьня тэмы дасьледаваньня.
Замежныя дасьледчыкі разважалі пра беларускую ідэнтычнасьць і шляхі разьвіцьця беларускага нацыяналізму бсз асаблівай глыбіні. Іх працы грашаць зьмяшэньнем ягонага зараджэньня, канструяваньня і матэрыялізацыі і неразуменьнем таго, калі і як беларуская нацыянальная сьвядомасьць набыла параўнальна апрацаваны выгляд і стала прэтэндаваць на масавы распаўсюд у грамадзтве.
3 гэтай прычыны ў навуцы не існавала і не існус кансэнсусу адносна таго, як і кім была распрацавана дактрына беларускага нацыяналізму1, калі ўзьнікла беларуская ідэнтычнасьць і зьвязаныя зь ёю катэгорыі.
1 Ня цяжка ўявіць, чаму рэпрэсавалася гэтая праблематыка. Зьвязаныя зь ёй катэгорыі, напрыклад, беларускай нацыянальнай сьвядомасьці, адлюстроўваюць той культурны кантэкст, які фіксуе «гарызантальную» палітычную актыўнасьць грамадзян.
Праз 15 гадоў пасьля набыцьця незалсжнасьці Бсларусь заставалася бадай адзінай ва Усходняй Эўропе краінай, дзе перамог каляніялізм і пацярпсў паразу нацыяналізм. дзе малакроўная грамадзянская супольнасьць дэманізуецца дзяржаўнай прапагандай, а нацыянальная мова і культура застаецца здабыткам меншасьці насельніцтва. Нацыяналізм тут па-ранейшаму застасцца жупелам, палітычны лад можна ахарактарызаваць як абсалютную манархію, а народ улягае перад дэспатам, які ўзурпаваў усю паўнату дзяржаўнай улады ў краіне.
Відавочна тэндэнцыйнае разуменьне нацыяналізму ўласьціва ня толькі ўладам і яе ідэолягам (возьмем хаця б пісаньні Якава Трашчанка альбо Уладзімера Мельніка), але і лібэральна настроенай інтэлігснцыі. I першы, і другі бок, як правіла, падзяляе ягоную канфармісцкую і ідэалягічную трактоўку як нейкай аўтарытарнай ідэалёгіі этнічнай варажнечы, крыві і расы. (Пры гэтым улада настойвае на нармальнасьці цяперашняга палітычнага рэжыму, а лібэральная інтэлігенцыя вінаваціць у ейным узьнікненьні менавіта нацыяналістаў.)
Напрыклад, лібэральна настроены філёзаф Аляксандар Грыцанаў прапанаваў наступнлто інтэрггрэтацыю гэтага паняцьця:
Нацыяналізм — спэцыфічлы стан сьвядомасьці этнасу і сацыяльна-псыхалягічных арыентацыяў людзей, а таксама зьвязаныя зь імі ідэалёгія, тэорыя і сацыяльная практыка... Сутнасьць Н. складае прапаведаваньпе ўласнай нацыянальнай адасобленасыр і (альбо) выключнасыр, зь неабходнасьцю дапоўненае недаверам да (канкрэтна вызначаных) этнічных супольчасьцяў і (у скрайніх праявах) — адмовай імуправе на існаваньне. Тыповы для цывілізацыяў лякалыіага тыпу, чыя культураўгрунтавана на восевай аксіялягічнай апазыцыі «Мы — Яны». Н узьнікае як рэакцыя этнасу на дэструкцыйныя ўзьдзеяньні вонкавага асяродзьдзя (эканамічныя, сацыяльныя і палітычныя працэсы, іншаэтнічныя ўзьдзеяньні). Н. як палітычны прынцып увасобіўся ў працэсах утеарэньня нацыянальных дзяржаваў, рас-
паду імпэрыяў і адасабленьня калёніяў ад мэтраполіяў. Нацыяналізм... пераўзышоў і сусьветныя рэлігіі дакапіталістычных грамадзтваў, і дзяржаўныя ўтварэньні імпэрскага тыпу Новага часў.
Цяжка ўявіць больш няўдалае вызначэньне нацыяналізму, якое залушоўвае выразную розьніцу паміж этнічнымі і нацыянальнымі катэгорыямі. Нацыяналізм узьнікае не адразу ва ўсёй этнічнай супольнасыді, а ў яе эліты, найбольш чулай да нацыяналістычных ідэяў. Вытокі нацыяналізму ляжаць у канцэпцыях індывідуальнай свабоды і рацыянальнага касмапалітызму, уласьцівых для эпохі Асьветніцтва. Нацыяналізм ставіць найперш унутраныя, a ня вонкавыя задачы — выпрацоўку адзінай агульнанацыянальнай культуры, здольнай выступіць асновай для ідэнтыфікацыі сяброў дадзенай нацыі, і зьвяртаецца да «гтрапаведаваньня нацыянальнай выключнасьці» пераважна на раньнім этапе пабудовы нацыі (для буйных эўрапейскіх нацыяў ён скончыўся яшчэ ў XIX ст.). Нацыяналізм ня мае неабходнасьці ў культывацыі недаверу да іншых народаў — наадварот, ён скіраваны на дасягненьне нацыяй такой кандыцыі. калі яна здольная на роўных канкураваць зь іншымі, ужо сфармаванымі і сылялейшымі нацыямі ў галіне нацыянальнай культу'ры і жыцьцёвьгх стандартаў3.
Амэрыканскі альбо швэдзкі нацыяналізм ужо на пачатку XIX ст. быў лібэральны, і было б ашуканствам прыпісваць яму намер зьмярцьвіць іншыя народы і культуры. Ен уласыдівы выключна аўтарытарным і таталітарным ідэалёгіям, што атрымліваюць палітычныя дывідэнды ад канструяваньня вобразу «іншага» як ворага
2 Новейшнй фнлософскнй словарь. Мннск, 1999. С. 459—460.
3 Адным з апошніх сур’ёзных тэарэтыкаў, які сьцьвярджаў, што пачуцьцё нацыяналізму выражаецца ў абыякавасьці альбо недаверы да людзей. якія знаходзяцца па-за нацыянальнай арбітай, быў Ганс Кон. Для Кона часоў выхаду ягонай «Ідэі нацыяналізму» (1944) усе нацыяналізмы наўсход ад францускай мяжы былі аўтарытарныя і дэструкцыйныя. На пачатку XXI ст. такое мысьленьне не стасуецца з рэальнасьцяй.
(у тым ліку і сучаснаму беларускаму рэжыму, пры якім сэнсам дзяржаўнай палітыкі стаў уціск нацыянальнай мовы і культуры).
Нарэшце, восевая апазыцыя «Мы — Яны» ўласьцівая ўжо для сьвядомасьці этнічных групаў часоў фэадалізму (хаця нацыянальная сьвядомасьць пазьней таксама фармуецца праз стаўленьне да «іншага»)4. Для іх былі характэрныя таксама (1) супольная назва, якая судзейнічала ідэнтыфікацыі дадзенай групы5; (2) мітсупольнай спадчыны, які зьмяшчае ідэю аб супольным паходжаньні і надае этнічнай супольнасьці пачуцыдё ўяўнага сваяцтва; (3) супольныя міталягізаваныя ўяўленьні аб супольным мінулым; (4) адзін ці болей элемэнтаў супольнай культуры (найчасьцей гэта рэлігія, звычаі і мова); (5) пачуцьцё гірыналежнасыді да «радзімы», пэўнай тэрыторыі, не абавязкова зьвязанай зь фізычнай прысутнасыдю этнічнай групы на ёй, сымбалічныя сувязі зь «зямлёй продкаў» (напрыклад. у дыяспарных народаў); (6) пачуцьцё еднасьці (салідарнасьць, камплемэнтарнасьць) часткі альбо прынамсі пэўных групаў што ўваходзяць у этнас6.
На гэтай падставе паняцьце нацыі можна вызначыць як «супольнасьць людзей, што жыве ў родным краў мае супольныя міты. супольную гісторыю, супольную нацыянальную культуру, адзіную эканоміку і адзіныя гтравы і абавязкі для ўсіх яс прадстаўнікоў», а этнас — як «супольнасьць людзсй. зьвязаных з родным
4 Кансалідацыі этнічнай сьвядомасьці судзейнічалі масавыя вайсковыя дзеяньні. якія мабілізавалі жыхароў розных рэгіёнаў той або ініпай дзяржавы, а таксама калектыўныя грамадзкія працы, напрыклад, стварэньне ўнутрыдзяржаўных камунікацыяў усіх відаў, перадача інфармацыі і асабліва разьвіцьцё пісьменства, што выконвала свае інфармацыйныя функцыі нават у выпадку непісьменнасьці большасьці насельніцтва.
5 Адзіная назва нацыі, узьніклая задоўга да зьяўленьня сучасных нацыяналізмаў, і той ці іншы досьвед уласнай дзяржаўнасьці, што сьведчыць аб перацяканьні нацыянальнай/этнічнай сьвядомасьці з адной формы ў іншую, а не пра поўнае адрозьненьне ў Сярэднія вякі і пасьля Францускай рэвалюцыі, пазьней стане адной з найважнейшых перадумоваў для пасьпяховага нацыятварэньня.
6 Smith A. The Etnic Origins of Nations. Oxford: Cambridge University Press, 1993.
краем, для якой уласьцівыя характэрныя супольныя міты аб паходжаньні, супольная памяць, адзін ці болей элемэнтаў супольнай культуры і пэўная салідарнасьць, прынамсі, сярод эліт». Нацыі звычайна валодаюць айчынай, тады як этнічныя супольнасьці (накшталт жыдоў ці армян) могуць быць адно сымбалічна зьвязаныя з родным краем7.
Пазьней нацыянальныя ідэолягі «разгорнуць» ужо існы ў этнічнай сьвядомасьці міт пра «залаты век», робячы стаўку на грамадзкі посьпех сакралізацыі гераічнага мінулага нацыі, бо яна, як нішто іншае, падкрэсьлівае нацыянальную выключнасьць і робіць стратэгію нацыянальнага адраджэньня асэнсаванай. У імя гэтага рэальнае паходжаньне нацыянальных супольнасьцяў часта падмяняецца выдуманым, г.зн. на гістарычным матэрыяле канструюецца міталёгія супольнага паходжаньня ўсёй уяўленай нацыі: мёртвыя мовы могуць быць адроджаныя, традыцыі вынайдзеныя, абсалютна міталягічная першапачатковая чысьціня адноўленая (Э. Гелнэр).
Проста скандальны характар мае зробленае Грыцанавым сьцьверджаньне, што рэфэрэнтным аб'ектам для нацыяналістаў ёсьць этнас, а ня нацыя. У адрозьненьне ад этнічнай сьвядомасьці. завязанай на этнічную групу — «блізкароднасную звышсям’ю», нацыяналізм апэлюе да нацыі як да нейкай мэтафізычнай субстанцыі, што вькодзіць за межы будзённага досьведу, — з аднаго боку, вынайдзенай, уяўленай і гібрыднай катэгорыі, а зь іншага — як да сучаснай вэрсіі старадаўніх сацыяльных і культурных супольнасьцяў.
I нацыя, і этнас суадносяцца з калектыўнай культурнай ідэнтычнасьцю. Аднак этнічная супольнасьць ня мае палітычнага адцсньня і не абавязкова жыве на сваёй «гістарычнай» тэрыторыі. Этнічная сьвядомасьць не валодае закончаным, «канцавым» характарам. У аснову вобразу ўласнай групы этнічная сьвядомасьць кладзе тыя ўласьцівасьці, якія адрозьніваюць яе ад іншых групаў. Тым самым
7 Сміт Ентоні Д. Націоналізм. Теорія, ідеологія, історія. Кнів: вндавннцтво К.І.С., 2004. С. 19—20.
стабільнасьць існаваньня этнічнай групы абумоўліваюць ня столькі яе ўласныя ўяўленьні пра сябе. колькі яе ўяўленьні пра суседнія этнічныя групы і ўяўленьні гэтых групаў пра яе.
Этнічная сьвядо.масьць ня тоссная з нацыянальнай сьвядомасьйю, хаця паміж гэтымі катэгорыя.мі існзтоць адносіны пераемнасьці. Больш за тое, самую этнічнасьць можна разумець як выражэньне сацыяльнага разьмсжаваньня. У адрозьнсньне ад нацыянальных супольнасьцяў. разьвіцьцё этнічных групаў адбываецца не праз канструяваньне пэўных культурных і іншых адрозьненьняў. а праз правядзеньне сацыяльных межаў у адносінах да іншых грамадзкіх групаў, пры гэтым маркерам сацыяльнай дыстанцыі можа быць мова. У фэадальным грамадзтве гэтыя сацыяльныя межы нс падрываюць. а наадварот, узмацняюць самасьвядомасьць этнічных групаў, няглсдзячы на кантакты іх чальцоў з прадстаўнікамі іншых этнічных супольнасьцяў8.
Ідэя мадэрнай нацыі ўключае ў сябе па сутнасьці этнічнас паняцыдс супольнага паходжаньня і неад’емнай, хаця і часта дакладна ня вызначанай, аднароднасьці. Гэтую дыхатамію псраемнасьці і адрознасьці этнічнай ідэнтычнасьці і нацыянальнай сьвядомасьці сацыёляг Макс Вэбэр выпукліў з прыцягненьнем беларускага матэрыялу пачатку XX ст.:
«Нацыя» падзяпяе гэтыя паняцьці (супольнага пскоджаньня і аднароднасьці. — Аўт.у разам з пачуцьцём салідарнасыр этнічных супольнасьцяў.. Аднак пачуцьцё этнічнай салідарнасьці само па сабе ятчэ не стварае «нацыі». Няма сумненьня, беларусы заўсёды захоўвалі пачуцьцё этнічнай салідарнасьці перад вялікарусамі, але нават напярэдадйі сучаснай эпохі іх цяжка вызначыць як асобную «нацыю». Палякі зь Верхняй Сылезіі да нядаўняга часу наўрад ці валодалі пачуцьцём салідарнасьці з «польскай нацыяй». Яны адчувалі
8 Гл. Barth Е Introduction. Ethnic Groups and Boundaries. Oslo — Bergen — Troms$. 1981.
сябе асобнай этнічнай групай, адрознай ад не.мцаў, але ва ўсім іншым былі прускімі падданымі і нікім іншым9.
Каб быць нацыяй, супольнасьць людзей мусіць мець сваю айчыну, дамагацца атрыманьня ёй дзяржаўнага статусу і афіцыйнага міжнароднага прызнаньня, а таксама разьвіваць нацыянаяьную кулыуру. Для нацыі, як паказалі палякі ў XIX ст., неабавязкова мець сваю незалежную дзяржаву, дастаткова дамагацца статусу аўтаноміі і мець сваю айчыну Нават калі нацыя ствараецца дзяржавай, яна становіцца нацыяй не раней чым усьведамляе сваё вяршэнства перад дзяржавай (Эдрыян Гастынгс).
Акурат імкненьне да дзяржаўнасьці адрозьнівае нацыі ад іншых формаў супольнасьцяў, заснаваных на салідарнасьці (М. Вэбэр). Сучасная дзяржава — гэта рацыянальны тып аб’яднаньня, anareft заходняга рацыяналізму і адна з галоўных рухальных сілаў рацыяналізацыі гістарычнага працэсу, тады як нацыя — гэта канкрэтны тып аб’яднаньня на аснове аўтарытэту.
I этнасы, і нацыі створаны супольнымі вераваньнямі і забавязаньнямі, супольнай памяцьцю і яе непарыўнасьцю. Паміж этнасам і нацыяй існуе глыбокая сувязь, паколькі элемэнты этнічнасьці «выбудоўваюцца», «перабудоўваюцца» і «выдумляюцца» стагодзьдзямі і нават тысячагодзьдзямі, і пры гэтым этнасы, зьмяняючы свой культурны склад, заставаліся доўгі час ідэнтыфікаванымі супольнасьцямі. Важнае адрозьненьне паміж імі палягае ў тым, што ў этнічных супольнасьцяў адсутнічае нацыянальная культура, а мадэрныя нацыі — «ідэалягічна кіраваныя». Нацыя да таго ж характарызуецца здольнасьцю арганізоўвацца незалежна ад дзяржавы і не паддавацца дзяржаве падчас крызісу. Этнас ня мае ўяўленьня пра сваю гісторыю, задавальняецца смутнай агульнай памяцьцю Яшчэ глыбей адрозьненьне паміж этнасам і нацыяй сягае на ўзроўні ідэнтычнасьці: чальцам этнічнай суполь-
9 Цытуецца паводле: Грнцак Ярослав, Нарнс історіі Украінн. Формування модерноі украінськоі націі XIX—XX століття. К.: Генеза, 2000. С. 12.
насьці ўласьцівая выключна нсінстытуцыяналізаваная этнічная ідэнтычнасыдь. прадстаўнікам нацый — юрыдычная, палітычная і эканамічная ідэнтычнасьці, у якіх і ўвасабляецца ідэнтычнасыдь нацыянальная. Нацыі таксама адрозьніваюцца ад этнасаў калектыўнымі правамі і абавязкамі іх чальцоў і наяўнасьцю адзінай, нацыянальнай эканомікі. Этнасы маюць не нацыянальную культуру, а толькі асобныя супольныя культурныя элемэнты, у прыватнасьці, мову, рэліпю ці традыцыі. Таму нацыі, як правіла. фармуюцца на грунце дамінантнага этнасу, але яны могуць разрастацца шляхам асыміляцыі іншых этнасаў, якія ня здолелі стаць асобнай нацыяй.
Дэбаты наконт унівэрсальнага і ўссабдымнага вызначэньня мадэрнай нацыі выбухнулі адразу пасьля таго. як катэгорыя нацыі стала натуральным разумовым элемэнтам рацыянальнай карціны сьвету: альфай і амэгай ідэальнага грамадзтва, цаглінамі, зь якіх будуецца чалавсцтва (Эрнэст Гелнэр). Падчас іх стала відавочна. што выключна аб'сктыўныя крытэры нацыі (мова, рэлігія, тэрыторыя і г.д), як правіла. нс ахопліваюць усіх нацыяў. I наадварот, суб’ектыўныя вызначэньні. як правіла, ахопліваюць занадта шматлікія характарыстыкі нацыі. У выніку наданьне асаблівай значнасьці пачуцьцю, волі, уяўленьню і ўспрыняцьцю як крытэрам нацыі ўскладняе вылучэньне нацыі зь іншых відаў супольнасьцяў: ад этнасу, племені, імпэрыі і г.д.10.
У 1882 г. Э. Рэнан у сваёй знакамітай лекцыі «Quesl-се qu’une nation?» вызначыў паняцьце нацыі як «штодзённы плебісцыт». Вызначэньне ўказвае на супрацьпастаўлсньне англасаксонкаму тыпу нацыі, утворанай «дамовамі», вольным волевыяўленьнем: у Францыі нацыя ўзьнікла падчас плебісцыту, у выніку якога прыналежнасьць да нацыянальнасыді стала вызначацца не аб’сктыўнымі характарыстыкамі, а суб'ектыўнай дэклярацыяй.
Паводле Рэнана. нацыі — гэта духоўныя сутнасьці, супольнасьці, якія існуюць да тас пары, пакуль знаходзяць водгук у сэр-
10 Сміт Ентоні Д. Націоналізм. Теорія. ідеологія, історія, Кмів: ввдавннцтво К.І.С., 2004. С. 19—20.
цах людзей. Яны згасаюць, калі людзі пра іх перастаюць думаць і жадаць удзельнічаць у іх. Нацыі заснаваныя на нацыянальнай сьвядомасьці і пазнаюцца па супольнай гісторыі, супольнай славе і супольным ахвярам. Іх супольная гісторыя ва ўсіх разох — гэта абмежаваная рэальнасыдь, абавязкова больш выдуманая і сканструяваная, чым рэальная.
Нацыя ня тоесная з расай, бо ўсе мадэрныя эўрапейскія нацыі маюць мяшанае этнічнае паходжаньне — французы паходзяць ад зьмяшаньня кельцкіх, ілірыйскіх і германскіх плямёнаў, немцы — германскіх, кельцкіх і славянскіх, у жылах італьянцаў цячэ кроў мноства народнасьцяў. Палітыка, якая апраўдвае дасягненьне нацыянальнай еднасьці расісцкімі аргумэнтамі, хімэрная і можа прывесьці эўрапейскую цывілізацыю да гібелі. Нацыя ня тоесная з мовай — іначай як патлумачыць, з аднаго боку, адасабленьне ЗША ад Ангельшчыны, а Лацінскай Амэрыкі ад Гішпаніі, а з другога, адзінства Швайцарыі? I рэлігія ня можа быць падставай мадэрнай нацыі, бо межы нацыяў і канфэсіяў разыходзяцца. Адзінства інтарэсаў? Мытны саюз — не радзіма! А геаграфія? He існуе тэорыі, як пабудаваць нацыю ў «натуральных межах»; мінуўшчына паказвае, што жыцьцёвыя прасторы нацыяў зьменлівыя.
Нацыю, робіць выснову Рэнан, нельга апісаць і патлумачыць з дапамогай матэрыяльных фактараў. Нацыя — гэта душа, духоўны прынцып. Дзьве рэчы, якія насамрэч ёсьць адзіныя, складаюць гэтую душу, гэты духоўны прынцып. Адна зь іх датычыць мінуўшчыны, другая — будучыні. Першая — гэта супольнае валоданьне багатай спадчынай памяці, другая — цяперашняя ўзаемная згода. жаданьне жыць разам. Нацыя, такім чынам, — гэта вялікая салідарная супольнасьць, заснаваная на пачуцьці ахвярнасьці і абумоўленая перажываньнем супольнай мінуўшчыны. Нягледзячы на гэта, яна ўвасабляецца ў сучаснасьці ў адным асязальным факце, згодзе, відавочным жаданьні працягваць жыць разам11.
11 Ренан Ернест. ІЦотаке нація?// Націоналізм. Антологія. Кнів: Смолосклп, 2000.
С. 107—121.
Для Гелнэра існаваньне нацыяў нс выпадковае і маральна значнае — яны ссьць складовай часткай рэалізацыі чалавека. Л. Грынфэлд, вызначаючы нацыю як «канстытуцыйны элемэнт мадэрнасьці»12, разумее яе ў цеснай сувязі зь пераходам ад традыцыйных супольнасьцяў да прамысловых з дапамогай нацыяналізму як носьбіта мадэрнасьці. Нацыя тракгуецца як істотны элемэнт працэсаў мадэрнізацыі грамадзтва і адначасова як іхні прадукт на працягу двух апошніх стагодзьдзяў гісторыі Эўропы. Нацыя была вынікам распаду аграрных супольнасьцяў, але яна сама паскарала гэты распад: яна зьнішчала рансйшыя сацыяльныя структуры і канструявала новыя. Як новая дынамічная супольнасьць яна адчувала сталую патрэбу ва ўзаемадачыненьнях зь іншымі. Таму мадэрная нацыя — у адрозьненьне ад этнічных супольнасьцяў — фармуецца і часткова існуе ў працэсе ідэалягічнай канфрантацыі зь іншымі нацыямі, а сучасная палітычная мапа сьвету набыла харакгар мазаікі грамадзянскіх супольнасьцяў, якія існуюць у стане ўзаемнага адштурхоўваньня.
На зломе XVIII і XIX ст. у заходняй Эўропе ў розных гістарычных умовах узьніклі дзьве розныя канцэпцыі нацыі. Прыклад грамадзянскай, альбо палітычнай нацыі як палітычна актыўнай супольнасьці грамадзян пэўнай дзяржавы, незалежна ад уласнай мовы і этнічнага паходжаньня, дала рэвалюцыйная Францыя. Культурная нацыя (супольнасьць носьбітаў адзінай мовы, культуры і нацыянальнай сьвядомасыді, незалежна ад дзяржаўных межаў) разьвілася першапачаткова ў раздробленай на 38 княстваў Нямеччыне13.
12 Гл. Greenfeld L. Nationalism. Five Roads to Modernity. Cambridge, Mass. — London: Harvard Univ. Press, 1992. P. 308.
13 Шэраг прысьвечаных ёй тэарэтычных заўвагаў пакінуў, напрыклад, Освальд Шпэнглер, паводле якога народ зьвязаны з культурай як зь «нечым цалкам зыходным, што ўзьнікла з глыбокіх крыніцаў духоўнасьці («aus den tiefsten Griinden des Seelentums Aufsteigendes»), a самі народы, «паводле сваёй унутранай формы, па ўсёй сваёй сутнасьці не стваральнікі, але творы гэтай культуры».
Гл. Spengler О. Untergang des Abendlands. Miinchen, 1922. Першынство ў распра-
Такая нацыя не абавязкова мае ўласную дзяржаву, яку выпадку Нямеччыны аяьбо Італіі першай паловы XIX ст., раздробленых на малыя княствы. альбо славянскага Захаду (Чэхіі, Славакіі, Славеніі і г.д.) мяжы XIX і XX ст., які знаходзіўся ў складзе тагачаснай Аўстра-Вугоршчыны. У той час у Эўропе ўзьніклі першыя масавыя нацыяналізмы, накіраваныя на дасягненьнс палітычнага адзінства шляхам стварэньня адзінай нацыянальнай дзяржавы ў выніку аб’яднаньня разьяднаных (Нямеччына) альбо акупаваных (Італія, Польшча) тэрыторыяў. Ідэя «нацыянальнай дзяржавы» неўзабаве зьмястоўна трансфармавала эўрапейскі палітычны парадак: калі ў канцы XIX ст. у Эўропе было менш за два дзясяткі дзяржаваў, то ў пачатку XXI ст. іх колькасьць перасягнула 40.
У XIX ст. важкі досьвед пабудовы «кульлурнай» нацыі дасьць падзеленая паміж Расеяй, Аўстра-Вугоршчынай і Прусіяй Польшча. Нацыяналістычна настроеныя польскія эліты (на іх вялікі ўплыў меў прыклад Нямеччыны, дзе нацыяналізм давёў сваю здольнасьць эфэктыўна вырашаць палітычныя задачы, у прыватнасьці, аб’яднаць разьяднаную на асобныя тэрыторыі нацыю ў адзіную дзяржаву) сфармулююць такую нацыянальную ідэалёгію, якая стане вельмі прывабнай для ўкраінскіх эліт Элітамі гэтых дзьвюх безьдзяржаўных нацыяў, пазбаўленых свайго палітычнага прадстаўніцтва і органаў ажыцьцяўленьня сваёй палітычнай волі, тагачасныя палітычныя юрысдыкцыі ўспрымаліся як чужыя, негтрымальныя для забесьпячэньня нацыянальнай і палітычнай еднасьці.
Узьнікненьне ж беларускага нацыяналізму пайшло больш пакручастай траекторыяй. Зыходзячы з канструяваньня нацыянальнай традыцыі, то бок гістарычнага досьвсду, эвалюцыі статусу
цоўцы паняцьця «культурнай нацыі», чыё адзінства базуецца на «сьвятой і вечнай» культуры альбо мове, належыць Гэрдэру і Фіхтэ. Фіхтэ не рабіў асаблівага адрозьненьня паміж народам і нацыяй; для яго народ («Volk») — носьбіт і зарука зямной вечнасьці («Trager und Unterpfand der irdischen Ewigkeit», a нацыя — «абалонка вечнасьці» («die Nation als Hiille des Ewigen»).
нацыянальнай мовы і засваеньня агульнанацыянальнай назвы. я паспрабую паказаць, чаму бсларускі нацыяналізм адхіліўся ад стандартнага агульнаэўрапейскага сцэнару і храналягічна наблізіўся. напрыклад, да віетнамскага. Само распазнаваньне беларусаў як этнакультурнай супольнасьці было зьдзейсьнена ў рамках расейскай нацыяналістычнай рэакцыі на польскае паўстаньне 1X63 г., і сьпярша ідэя беларускай нацыянальнасьці была рэакцыйнай і зь цяжкасьцю ўспрымалася грамадзтвам. Беларус у сучасным разуменьні — гэта культурная інавацыя другой паловы XIX ст.
У цэлым, у XIX ст. разьвіцьцё нацыянальнай сьвядо.масыді «нерасейскіх» супольнасьцяў эўрапейскай часткі Рассйскай імпэрыі наўпрост залежала ад якасьці культурных рэсурсаў, якімі канкрэтная этнічная супольнасьць валодала на той момант. Росквіт нацыяналізму на зломе XIX і XX ст. на гэтай тэрыторыі тлумачыўся тым, што ён бачыўся рамантычным праектам вызваленьня. гуманістычнай ідэалёгіяй разьвіцьця і памнажэньня культурнага і матэрыяльнага багацьця. Ягоным ключавым сацыяльным прынцыпам была роўнасьць, а сам ёнуяўляў сэкулярны тып сьвядомасьці, заснаваны на прынцыпе народаўладзьдзя.
У трактоўцы Грыцанава этнас як субстытут нацыі разумеецца «па-пэрэніялісцку», г.зн. пас\тнасьці яксупольнасьць, што існуе з пракавстных часоў. 3 гэтай прычыны Грыцанава нельга назваць клясычным марксістам, таму што апошні падзяляў тэзіс пра буржуазнае (мадэрнае) паходжаньнс нацыяў. У ягонай пазыцыі варта ўгледжваць водгукі марксісцка-ленінскай філязофіі нацыі. паводле якой нацыі ёсьць прадуктам эканамічных дачыненьняў, у якіх вызначальную ролю грае існаваньне нацыянальнага рынку і буржуазіі. (Паводле Гроха, нацыянальная сьвядомасыдь ёсьць сацыяльным дачынсньнсм.). У яе трактоўцы зараджэньнс нацыяў пачалося яшчэ ў раньнім сярэднявсччы і было абумоўлена такімі сацыяльна-эканамічнымі працэсамі, як канцэнтрацыя вытворчасьці, паглыблсньне тавараабмену. разьвіцыдё эканамічных сувязяў, узьнікнсньнс прамысловых цэнтраў. За фазай «зараджэньня» нацыі ў выніку палітычнай і эканамічнай дэнтралізацыі на
грунцс буржуазных грамадзкіх стасункаў наступала фаза яе «станаўленьня»14.
У рамках гэтай схемы сьцьвярджалася. што фармаваньне беларускай сацыялістычнай нацыі скончылася на пачатку XX ст. Акурат такой тэлеалёгіі падпарадкаваныя выказваньні. што характарызуюць сучасных прыхільнікаў нацыянальнай культуры ў Беларусі як «адмарозкаў» (маўляў, якія могуць быць сумнсвы ў нацыянальным пытаньні, калі нацыя склалася сто гадоў таму).
Падыход, што заснаваны на заходнім тэарэтычным і мэтадалягічным апараце, выявіць поўную неабгрунтаванасьць падобных высноваў. Як я пастараюся паказаць, фармаваньнс беларускай нацыі пачалося толькі на зломе XIX і XX ст. і цяпер далёкас ад завяршэньня. Сама ж беларуская нацыя ў яе цяперашняй форме фактычна складаецца з тых, для каго нешта значаць нацыянальныя каштоўнасьці. I колькасна. і якасна яна ніяк не супадас з насельніцтвам Рэспублікі Беларусі.
А. Грыцанаў папросту адтварае жывучы каляніяльны міт, калі кажа. што малым культурам уласьцівы нацыяналізм, а вялікім — нсйкая высокая ўнівэрсальнасьць. Нацыяналізм тыповы ддя ўсіх рэгіёнаў, культур і цывілізацыяў сьвсту: і малых, і вялікіх. Канцэпцыі нацыі і нацыяналізму ёсыдь культурнымі праектамі, узьніклымі ў эўрапейскай гісторыі і пастаянна зьменлівымі ў выніку бягучых гістарычных працэсаў.
Лічыцца, што наймацнейшы нацыяналізм цяпср існуе ў ЗША. Упершыню ж ёнузьнікае яшчэ ў XVI ст. у Ангельшчыне15. За пср-
14 Пар. Леннннзм н нацнональный вопрос в современных условнях. Москва: Полнтнздат, 1974. С. 598.
15 Лія Г'рынфэлд. палемізуючы з тэзісам Ганса Кона, паводле якога нацыяналізм у сучасным разуменьні гэтага тэрміну ўзьнік не раней за др. п. XVIII ст., адзначае, што раньнія формы нацыяналізму ўзьніклі сьпярша ў Ангельшчыне, у Галяндыі. у Францыі ды ў Амэрыцы, і толькі потым у Нямеччыне, якая стала адной зь першых пэрыфэрыяў пашырэньня нацыяналізму. Ангельскі нацыяналізм зьлёгку апярэдзіў Рэфармацыю: ужо ў 1520—1530 гг. у асяродзьдзі ангельскае эліты распаўсюдзілася разуменьне тоеснасьці нацыі і ўсяго насельніцтва. якое і ёсьць. на думку Грынфэлд, вызначальным крытэрам наяўнасьці нацыяналізму. Ангельская пратэстанц-
шую ж нацыянальную рэвалюцыю ўважаюць вайну ЗША за нсзалежнасьць, калі ўзьнікла паняцьцс нацыянальнай дзяржавы і стала агульнапрынятай думка, што асноўным прынцыпам кіраваньня мусіць стаць аб’яднаньне ўсіх прадстаўнікоў нацыі ў адной дзяржавс. Лёзунг амэрыканскай рэвалюцыі «No taxation without representation» прайшоў праз Эўропу. эліты якой запатрабавалі новых формаў палітычнай рэпрэзэнтацыі, якая б улічвала псратварэньне станавага аграрнага грамадзтва ў індустрыяльную масавую цывілізацыю і ідэалёгіі мадэрнай эпохі.
Яшчэ пад канец XVIII ст. нацыя была справай адносна нсшматлікіх: як палітычнае паняцьце яна служыла для апісаньня пануючых палітычных пластоў. як культурная катэгорыя яна ахоплівала адукаваных людзей усіх станаў. На пачатку ж XX ст. ідэя нацыі. гаворачы словамі Карла Маркса, авалодала маса.мі і стала матэрыяльнай сілай. наймагутнейшай палітычнай легітымацыйнай ідэяй Эўропы і крыху пазьней — усяго сьвелу. Гэтай ідэяй
кая Біблія і іншыя сакральныя тэксты надавалі гэтаму пачуцьцю магутную падтрымку і пераканаўчую матывацыю для барацьбы супраць Каталіцкай Царквы і ейнай хаўрусьніцы Гішпаніі. Нідэрляндзкая рэвалюцыя і ангельская грамадзянская вайна спарадзілі болып масавы буржуазны нацыяналізм, які даў пачатак новаму, больш суцэльнаму і мэтанакіраванаму разнавіду нацыі і сьпярша сілкаваўся ваяўнічым, пурытанскім варыянтам хрысьціянства. Яшчэ да паразы Непераможнай армады пачуцьцё прыналежнасьці да ангельскай нацыі распаўсюдзілася на сярэдні стан і стала ўзорам для будучых нацыяналістычных рухаў у Эўропе і Амэрыцы. Бёрк, Мантэск’ё, Русо, Сіес і Джэфэрсан распрацавалі псршыя формы сьвецкіх нацыяналізмаў у XVIII ст., і некаторыя зь іх апярэдзілі Гэрдэра, ня кажучы ўжо пра Фіхгэ альбо Шлегеля.
Гл. Greenfeld L. Nationalism. Five Roads to Modernity. Cambridge, Mass. — London: Harvard University Press, 1992. P. 308.
Э . Сьміт знаходзіць элемэнты нацыяналізму яшчэ ў дамадэрных рэлігійных і антычных крыніцах. Аднак толькі ў мадэрнай Эўропе нацыяналізм быў дапоўнены зваротам да ідэалізаванай мінуўшчыны (каб адрадзіць нацыю і надаць ёй асаблівую гістарычную долю), а таксама верай у сувэрэнную ўладу народу. Акурат у такім дапрацаваным выглядзе ён пашырыўся ва ўсім сьвеце.
Гл. Smith Anthony D. History and national destiny: responses and clarifications//Nations and Nationalism. 2004. № 1/2. P 195—204.
ужо кіраваліся заходнія палітычныя эліты пакаленьня 1775—1815 гадоў16.
На пачатку XIX ст. нацыяналізм у заходніх грамадзтвах быў лібэральны паводле свайго вызначэньня. Пэўная супярэчнасьць паміж кантракгным элемэнтам лібэралізму (паняцьце кампрамісу) і арганічнай канцэпцыяй нацыяналізму (паводле якой прадстаўніка.мі нацыі нараджаюцца) сьпярша ня мела вялікага значэньня. Права індывіда на свабоду і шчасьце — «pursuit of happiness», абвешчанае амэрыканскай рэвалюцыяй, — стала сьвецкім дэвізам эўрапейскага лібэралізму.
Эўрапейскія грамадзтвы, у якіх становіцца ўсё менш падданых і ўсё больш грамадзянаў, прасякнуліся ідэяй, што палітычнае і нацыянальнае адзінства, заснаванае на супольным этнічным паходжаньні, мове, культуры і г.д., мусяць супадаць, г.зн. этнічныя нацыі мусяць стварыць свае дзяржавы. Як пісаў лорд Эктан, нацыя стварае сябе актам нацыянальнага самавызначэньня. Адзінства ёсыдь неабходнай умовай фармаваньня калектыўнай волі, тады як дая яе сьцьвярджэньня патрэбная нацыянальная незалежнасьць.
Такім чынам, нацыяналізм узьнікае ня як спантанная «рэакцыя этнасу на дэструкцыйныя ўзьдзеяньні вонкавага асяродзьдзя», ён уяўляе сабой ідэалягічную дактрыну, якая сягае сваімі каранямі ў антычнасыдь. Аднак толькі з XIX ст. нацыяналізм пачаў свой пераможны шлях па ўсім сьвеце. Ягонае пасытяховае пашырэньне залежала ад наяўнасьці шэрагу матэрыяльных перадумоваў, найперш прамысловай рэвалюцыі. якая прынесла ўдасканаленыя тэхналёгіі для распаўсюду ідэяў, выпрацаваных інтэлектуальна абдоранымі асобамі. Мадэрнізацыя вытворчых сродкаў рабіла магчымым шпаркі распаўсюд нацыяналістычных ідэяў у індустрыйна-капіталістычным станавым грамадзтве. Індустрыялізацыя таксама кідала выклік «першапачаткова не-
16 Пар. Szporluk Roman. The Making of Modern Ukraine: The Western Dimension. Harvard Ukrainian Studies. Volume XXV (1/2). 2001. P. 57—90.
нацыянальнай» дзяржаве — ажыцьцявіць мадэрнізацыю свайго ўладкаваньня і застацца на палітычнай мапе сьвету, а этнічным супольнасьцям, якія насялялі гэтую «першапачаткова ненацыянальную» дзяржаву, — перажыць гэлую індустрыялізацыю і не згубіць пры гэтым сваёй своеасаблівасыді і дамагчыся палітычнай незалежнасьці.
Вылучаюць яшчэ дзьве матэрыяльныя перадумовы пашырэньня нацыяналізму ў Эўропе — «разьвіцыдё друкарскай справы» і «пратэстанцкую рэфармацыю»17, спэцыяльна адзначаючы пры гэтым, што нацыяналізм ня быў створаны прамысловай рэвалюцыяй, а паявіўся задоўга да яе. Дзякуючы ггратэстанцкай рэфармацыі, стаў магчымы псраклад Сьвятога Пісьма на нацыянальныя мовы і, як вынік. іх сакралізацыя. Тым самым нацыянальная мова прызнавалася здольнай перадаваць асновы хрысыдіянскага веравучэньня і сакральны сэнс адкрыцьцяў Госпада. Раней такая здольнасьць прызнавалася толькі за лічанымі сакральнымі мовамі. Выкліканая Лютэра.м сэкулярызацыя мовы дала магчымасьць кожнаму «званіць» Богу бсспасярэднс, нс карыстаючыся паслугамі «апэратара» — сьвятара. «Ерась» Лютэра разам з вынаходніцтвам Гутэнбэрга ўзаконіла іншыя, «нацыянальныя» шляхі да вечнага выратаваньня18.
«Друкарская рэвалюцыя» сгтрыяла масаваму распаўсюду друкаваньіх тэкстаў на нацыянальных мовах, іх цыркуляцыі ў грамадзтве. Асабліва вялікае ўзьдзеяньне «друкарскай рэвалюцыі» назіралася там, дзс яна суправаджалася масавай ліквідацыяй нспісьменнасьці. бо гэта здымала апошнія псрашкоды для цыркуляцыі мадэрных ідэяў у целе ўсяго грамадзтва. Дзякуючы «друкарскай рэвалюцыі», нацыянальныя мовы канчаткова адваёўваюць сабе афіцыйны статус у сфэры народнай адукацыі, літаратуры і мастацтва. у рэлігійнай практыцы й вайсковай службе.
17 Шпорлюк Р. Комунізм і націоналізм. Карл Маркс протн Фрідріха Ліста: пер. з анг. Кнів: Основн, 1998. С. 33.
18 Тамсама. С. 160.
У асяродзьдзі адукаваных людзей вядікі рэзананс знаходзіді нацыянадьныя лёзунгі, і на іх грунце лягчэй ішла палітычная мабілізацыя, а павелічэньне гэтага стану ў XVII ст. дзякуючы дзяржаўнай экспансіі і камэрцыйнаму капіталізму прабуджала ў ім пэўнае «грамадзянскае» пачуцьце. Перадумовамі разьвіцьця нацыяналізму таксама называюць разьвіцьцё нацыянальнай літаратуры, імклівы рост карэннага насельніцтва ў Заходняй Эўропе, што давала магчымасьць папаўняць лік гарадзкога пралетарыяту на кошт сельскай люднасьці, увядзеньне ўсеагульнай вайсковай павіннасьці, што судзейнічала новаму пачуцьцю салідарнасьці, і г.д.
Узьдзеяньне рэфармацыі на мадэрны нацыяналізм нс вычэрпваецца толькі камунікацыйным аспэктам. Пратэстанцкая рэфармацыя дала моцны штуршок пратэстанцкай тэалёгіі. Л. Грынфэлд зьвязвае ўзьнікненьне самой мадэлі ангельскага нацыяналізму зь пераасэнсаваньнем старазапаветнага міту аб этнічнай абранасьці жыдоў. Мэсіянскія ноткі ў нямецкім культурным нацыяналізьме ўзыходзяць да тэалягічных першавытокаў. Тэрміналёпя ідэолягаў нямецкага культурнага нацыяналізму накшталт Фіхтэ, мадэлі іх мысьленьня пазычаны з хрысьціянскага веравучэньня — хрысьціянскай алегорыкай прасякнутыя тэрміны «ўваскрасеньне», «адраджэньне». «Валадарства розуму чалавецтва» («Vemunftreich der Menschheit») Фіхтэ было навсяна новазапаветным «валадарствам нябесным», а ў «зямной вечнасьці» («irdischen Ewigkeit») прачытваецца апостальскае «жыцьцё вечнае».
Можна пагадзіцца з Э. Сьмітам, які называе мэтафарай нацыяналізму «адраджэньне і абнаўленьне, вяртаньне з духоўнага выгнаньня да зямлі абяцанай»19. Толькі насуперак цьверджаньням нацыяналістычна настроеных ідэолягаў нацыянальнае адраджэньне — гэта не вяртаньне да народных вытокаў, а мадэрная
19 Сміт Э. Нацыяналізм у дваццатым стагоддзі. Менск: Беларускі фонд Сораса, 1995. С. 52.
стратэгія стаарэньня нацыі на матэрыяле разнароднага ў шырокім сэнсе насельніцтва, часта з чыстага аркуша.
Узаемадачыненьні паміж нацыяналізмам і рэлігіяй таксама больш складаныя, чым падаецца Грыцанаву. Калі сусьветныя рэлігіі сталі адказам старавечных аграрных супольнасьцяў на плягі й сацыяльныя катаклізмы, нацыяналізм стаў людзкой рэакцыяй на сьветаглядны крызіс, зьвязаны зь пераходам традыцыйных супольнасьцяў да мадэрнага грамадзтва. Падобна рэлігійнай суполцы, уяўленая нацыя стала замяняць традыцыйную сям’ю і звыклае асяродзьдзе. разбураныя капіталізмам і калянізацыяй. Ідэя нацыі, якая прапанавала тры ў адным — арыентацыю. адзінства і трансцэндэнтнасьць, — была падобная да рэлігійнай. Нацыя ня ёсьць беспасярэдне бачнай рэальнасьцю, у яе трэба всрыць. Адсюль разуменьне нацыяналізму як палітычнай вэрсіі традыцыйнай рэлігіі альбо сьвецкай рэлігіі індустрыяльнай эпохі са сваімі сьвятымі кнігамі, літургіямі, сьвятымі і рытуаламі, якая паставіла нацыю як духоўную супольнасьць грамадзян на месца Бога, грамадзянскую супольнасыдь на месца царквы і палітычнуто юрысдыкцыю на месца Царства Божага20.
Нацыяналізм — трыадзінае паняцьце, якое можна вызначыць як сыстэму вераваньняў, форму іа'льтуры і пэўны кшталтрэлігіі21, а нацыянальнас пачуцьцё падобнае містычнаму — яно дасягаецца шляхам унутранага прасьвятленьня. На блізкасьць нацыяналізму з рэлігіяй паказвае і частае называньне нацьіяналістаў фанатыкамі (іх псракананьні грунтуюцца на катэгорыях, якія нельга называць рацыянальнымі), і тая акалічнасьць, што нацыяналізм у сьвеце больш уласьцівы грамадзтвам з высокім узроўнем рэлігійнасьці. Нацыянальная царква часыдяком служыла стымулам
20 Смнт Энтонн. Нацноналнзм н модерннзм. Крнтнческнй обзор современныхтеорнй нацнй н нацноналнзма. Москва: Пракснс, 2004. С. 186—187; Schulze Hagen. Staat und Nation in der europaeischen Geschichte. Muenchen: Verlag C.H. Beck, 1994. S. 172.
21 Сміт Ентоні Д. Націоналізм. Теорія, ідеологія, історія. Кнів: вндавннцтво К.І.С., 2004. С. 30.
ддя ўзьнікненьня нацыяналізму; а калі канфл іктуючыя нацыянальнасьці вызнавалі розныя веры, рэлігія адыгрывала значную ролю як мэханізм абароны слабейшай нацыянальнасьці (каталіцызм у брытанскай Ірляндыі і ў прускай Польшчы).
Чыньнік рэлігіі можа спрыяць (як у выпадку з харвата.мі-каталікамі і сэрбамі-праваслаўнымі) альбо перашкаджаць нараджэньню нацыянальнасыдяў (як у выпадку беларусаў-каталікоў, якія масава прынялі польскую нацыянальнасьць).
У XIX ст. нацыяналізм не прэтэндаваў на ўнівэрсальнасьць і ўсёабдымнасьць і ня стаў сур’ёзным канкурэнтам рэлігіі. Замест канфрантацыі ён імкнуўся да своеасаблівага сымбіёзу зь ёй. Нацыянальны ідэоляг нават у паставе нацыянальнага прарока не замяняў сьвятара. а для большай эфэктыўнасьці нацыяналістычнай агітацыі пераймаў выяўленчыя сродкі, што ўласьцівыя рэлігіі. Ён болын нагадваў прапаведніка-місіянэра, а не духоўніка. Толькі ў XX ст. нацыяналізм пачынае канкураваць з рэлігійным веравучэньнем. прыгадаем хаця б нацысцкую дактрыну «нацыянальнага паганства» альбо той факт, што пасьля другой сусьвстнай вайны расейскі нацыяналізм стаў адыгрываць ролю духоўнага (рэліпйнага) элемэнта камуністычнага сьветагляду.
Нарэшце, нацыяналізм як палітычны прынцып «не ўвасобіўся ў працэсах распаду імпэрыяў». Разбурэньне Францускай, Гішпанскай і Брытанскай імпэрыяў пачалося ўжо зь сярэдзіны XVIII ст. Паралельна ў працах мысьляроў пары Асьветніцтва за імпэрыямі замацавалася мэтафара заняпаду, заходу і распаду.
Такі.м чынам, нацыяналізм як актыўная, з унутраным патэнцыялам праграма дзеяньняў для прыгнечаных (Э. Сьміт) высоўваў пэўныя палітычныя задачы перад нацыяй, якая ўзьнікала з волі да незалежнага існаваньня грамадзянаў, аб'яднаных нацыянальнай сьвядомасьцю. Нацыю стваралі эліты, таму ідэя нацыі распаўсюджвалася зьверху ўніз, а праграмы кулыурнага пераўтварэньня грамадзтва ў палітычна розных абставінах Эўропы XIX ст. мелі вялікае падабенства.
Каб заручыцца падтрымкай і ўзмацніць свой мабілізацыйны патэнцыял. нацыяналізм ствараў штучную ўніфікаваную культу-
ру, зьнішчаючы традыцыйную патрыярхальную. Народ («сацыяльны першаэлемэнт») прызнаваўся сыравінай, прызначанай для перапрацоўкі ў нацыю — ключавы элемэнт мадэрнасьці.
3 гэтай прычыны гавораць пра маніпуляцыйны характар нацыяналізму Становячыся масавай ідэалёгіяй, нацыяналізм спэкуляваў на атаясамленьні рансйшых [данацыянальных] катэгорыяў з пазьнейшымі. «Забыцьцё альбо нават няправільнае разуменьне гісторыі ёсьць істотным момантам у стварэньні нацыі» (Эрнэст Рэнан): «сярэдні француз» — гэта той, хто п’е віно, мае ордэн і ня ведае геаграфіі. Ен не ўяўляе. якое ягонае этнічнае паходжаньне і кім былі ягоныя продкі: галамі. брэтонцамі, франкамі, бургундцамі альбо нарманамі. Акурат гэтая амнэзія стварае Францыю. Чалыды нацыі павінны забыцца гтра разнастайнасьць сваіх культурных каранёў, паколькі адзінства нацыі забясьпсчваецца ня памяцьцю, але яс стратай. На Ўсходзе прыгадваюць тое, чаго не было, на Захадзе — забываюцца тое, што было (Эрнэст Гелнэр).
У той час як нацыяналістычная ідэалёгія ўдае. нібыта выступае ў абарону народнай культуры, яна насамрэч навязвас высокую культуру. Адзіная нацыянальная мова — гэта штучны. «вынайдзены» прадукт:
Нацыянальныя мовы амаль заўсёды маюць рысы мастацкага твору і часам, як, напрыклад, сучасная габрэйская мова, у болыйай ступені штучныя. Яны ёсьць поўнай супрацьлегласьцю таго, за што іх выдае нацыяналістычная міталёгія, а менавіта — архаічнага пад.мурку нацыянальнай культуры, нарожнага каменя нацыянальнай сьвядомасьці. Звычайна адзіную мову спрабуюць стварыць з мноства гаворак (якія пазьней ператвораццаў дыялекты), пры гэтым праблема ў прынцыпе ў тым, які дыялект ляжа ў аснову ўнар.маванай і адзінай мовы22.
22 Гл. Hobsbawm E.J. Nation und Nationalismus. Mythos und Realitat seit 1780. Frankfurt a.M., 1994. S.288.
Нацыяналізм маніпулюе грамадзкай памяцьцю, выкарыстоўваючы сымбалі вечнасьці, памінаньня і замагільнага жыцьця: калектыўныя пахаваньні й магілы Невядомага Жаўнера. Падобна рэлігіі, ён спэкулюе на сьмсрці і нягодах, ствараючы тым самым уяўную пераемнасыдь пакаленьняў і зьвязваючы ў адзіную нацыю мёртвых і жывых (Бэнэдыкт Андэрсан).
Зробленыя вышэй заўвагі збольшага датычаць фэномэну нацыяналізму і нацыі як нейкага «ідэальнага тыпу» і фактычна нічога не гавораць пра мэтады дасьледаваньня беларускага нацыяналізму. Каб адказаць на пытаньне, як арганізаваць вырашэньне гэтай вялікай дасьлсдчай задачы, зьвернемся да агульных мэтадалягічных рамак, прапанаваных Э. Сьмітам23.
Вось жа, пры дасьлсдаваньні нацыяналізму варта (1) апэраваць матэрыялам, узятым на вялікім часавым кавалку (la longue duree), аналізаваць (2) сымбалічныя элемэнты, (3) разьмежаваць этнас і нацыю, зьвярнуцца да (4) вывучэньня дамінантных этнасаў, раскрыць (5) шляхі нацыятварэньня, (6) узьдзсяньне, тыпы (7) і (8) трансфармацыю нацыяналізму. Пераемнасьць і зьменлівасьць нацыяналізму належыць раскрываць пры дапамозе аналізу культурных і сымбалічных элемэнтаў, асабліва з дапамогай такога спосабу рэпрэзэнтацыі, як літаратура.
Гэтыя мэтадалягічныя прынцыпы відавочныя для эмпірычна рэфэрэнцыйнага дасьледаваньня, прысьвечанага нарацыйнай гісторыі нацыяналізму. Аднак у меру напісаньня гэтай кнігі ўздымаліся пытаньні, на якія немагчыма было даць адказу, абапіраючыся выключна на гэтыя прынцыпы:
— Чаму ў беларускім выпадку каляніяльныя нарацыі аказаліся больш моцныя і інтэрналізаваныя. чым нацыяналістычныя? Чаму аўтарытэт каляніяльнай кулыуры аказаўся непахісны? Чаму пасьля дасягненьня нацыянальнай незалежнасьці колькасьць носьбітаў нацыянальнай мовы, здаецца, зьменшылася? Чаму ў масавай сьвядомасыді беларускамоўныя беларусы выступаюць як
23 Гл. Smith Anthony D. History and national destiny: responses and clarifications // Nations and Nationalism. 2004. № 10 (1/2). P. 195—204.
«адмарозкі», публічнае ўжываньне беларускай мовы разглядасцца як сымптом ненармальнасыді альбо непавагі да людзей?
— Чаму каляніяльныя нарацыі пранізваюць усе віды моўных практык насельніцтва Беларусі, увесь час прысутнічаюць у палітычных прамовах, паведамленьнях дзяржаўных і незалежных СМІ? Чаму нашыя суайчыньнікі, самі таго не прыкмячаючы, штодзённа выдаюць безьліч выказваньняў, спароджаных каляніяльным дыскурсам, які прадукуе пэўны сьветагляд і стварае сілавое поле, што ўтрымліваецца пэўнай сымболікай?
— Як канструявалася культура беларускага каляніялізму, якая стала наймацнсйшым генэратарам цяперашняй культуры бсларусаў, здольным спараджаць ня толькі моўныя практыкі, але і палітычныя пазыцыі. культ\-рныя гтрыхільнасьці, музычныя густы і нават уяўленьні аб прыўкрасным і агідным? Чым патлумачыць жывучасыдь і стабільнасыдь гэтай ўсюдыгтранікальнай геге.манічнай структуры? Чаму навукоўцы да гэтага часу схільныя будаваць свае канцэпцыі, а палітыкі — палітычныя праграмы на падмурках, закладзеных каляніялізмам?
— Чаму беларусы апынуліся адзінай групай сярод чатырох асноўных этнічных супольнасьцяў Рэчы Паспалітай, няздольнай пабудаваць мадэрнай нацыі?
— Калі ўзьнік беларускі нацыяналізм, якая была каньюнктура яго ўзьнікненьня? У гэтым пытаньні навуковая супольнасьць даггушчае сур’ёзныя разыходжаньні. Канадзкі гісторык ІванПаўло Хімка сьцьвярджае, што Украіна разам зь іншымі славянскімі нацыямі (трэба меркаваць, і беларускай) «абудзілася» ў сярэдзіне XIX ст.24 Ягоную думку аспрэчвае Алег Латышонак, які сьцьвярджае, што беларускі нацыяналізм налічвае больш за 200 гадоў25.
— Чаму Беларусь апынулася па-за агульнай эўрапейскай ітрасторай, і які будзе шлях ўваходжаньня ў гэту прастору? На якіх
24 Хнмка Дж.-П. Зародження польськоі соціал-демократіі та украінського раднкалізму в Галнчнні (1860—1890). Кнів: Основні цінності, 2002. С. 328.
25 Латышонак А. Гантынгтан, правераны часам II ARCHE. 2003. № 6 (29). С. 15.
нарацыях і міталёгіях грунтуецца аўтарытэт дэспатычнайулады? Як ствараецца ўніфікаванае сілавое поле міту ўлады, дзяржавы, афіцыйнага іканастасу і г.д.? Ці ёсьць дэманізацыя беларускага нацыяналізму сьвядомым прыёмам улады, і якую пагрозу ён уяўляе для яе сыстэмы, а таксама разьмеркаваньня і ўзнаўленьня сфармаваных культурных і палітычных стасункаў?
Каб адказаць на гэтыя пытаньні, давядзецца дапоўніць акрэсьленыя рамкі прынцыпам рэвізіі існуючых у гуманітарных навуках трактовак і падыходаў, якія зацямняюць адказы на іх. Гэтыя «зацямняючыя» трактоўкі, аднак, самі па сабе выклікаюць цікавасьць дзеля свайго пастаяннага ўзнаўленьня ў гуманітарным дыскурсе, а таксама дзеля свае ідэалягічнае падкладкі.
Гісторыя Беларусі — гэта гісторыя ўяўленьня. Мы ўяўляем беларускую гісторыю тады і там, калі і дзе ніякай Беларусі не існавала. Сама гісторыя паняцьця налічвае менш за дзевяць стагодзьдзяў, а гісторыя ягоных блуканьняў па землях Усходняй Эўропы, як і (адносна позьняга) замацаваньня за часткай, а потым і ўсёй беларускай тэрыторыяй, складае захапляльны інтэлектуальны сюжэт26.
Дасьледаваць гісторыю беларускага нацыяналізму — значыць адсочваць на матэрыяле тэкстаў, як канструявалася ўяўленьне пра Беларусь, беларускую мову і літаратуру, геаграфію, традыцыі, мэнтальнасьць і тэлеалёгію. А значыць, у фокус нашага дасьледаваньня трапяць найперш тэксты і ідэі, а не гістарычныя постаці і падзеі.
26 Развагі пра штучнасьць Беларусі не павінны схіляць да думкі, што беларуская мова таксама штучная. Штучнай у беларускай мове ёсьць хіба што ейная позна ўзьніклая назва. Характар каляніяльнай палітыкі цягам XIX і XX ст., накіраваны на яе зьнішчэньне, як нішто іншае паказвае на рэальнасьць і прадметнасьць.
Хаця назоў Беларусь у якасьці этнакультурнай катэгорыі позьні і вынайдзены, шмат гадоў існавала руская літаратура, існавалі русіны, існавала асобная руская ідэнтычнасьць, носьбітам якой быў Ф Скарына.
Такія нацыянальныя традыцыі, як Польшча, Расея альбо Нямеччына, у роўнай ступені штучныя. Розьніца палягае ў тым, што працэс іхканструяваньня адбываўся ў даўнсйшыя часы і таму быў асьвечаны назовам вечных.
Да новыхмэтадалягічных і пазнавапьных парадыгмаў. Самы распаўсюджаны мэтадалягічны прыём, які стварае ілжывае ўяўленьне пра беларускі матэрыял, — ягоная падгонка пад агульнапрынятыя ўнівэрсальныя схемы, эўрыстычна каштоўныя і эфэктыўныя стасоўна іншых усходнеэўрапейскіх нацыянальных культураў. Прачытаўшы шматтомныя псторыі беларускай літараіуры XIX ст., немагчыма зразумець, калі і як адбыўся нацыянальны паварот, пасьля якога беларускі нацыянальны рух стаў адносна масавы. Для стваральнікаў гэтых гісторыяў, што карысталіся пэрэніялісцкімі канцэпцыямі нацыі, усё XIX ст доўжьгўся літаратурны пранэс прыблізна аднаго кшталту. У беларускую літаратуру XIX ст. імі залічалася пракгычна ўсё, што было напісана па-бсларуску альбо дзе ўжывалася слова «Беларусь», за выняткам хіба што самых адыёзных макаранічных пісаньняў аўтарства Аляксандра Пшчолкі. Дзеля гэтага хрэстаматыі беларускай літаратуры XIX ст. псратвараліся ў звалку тэкстаў, напісаных першапачаткова на розных мовах, у розных стылях і эстэтыках падуплывам антаганістычных палітычных ідэалёгіяў. (Гэты запачаткаваны Рамуальдам Зямкевічам мэтад у цэлым вытрымліваецца і стасоўна псторыі беларускае літаратуры XX ст. а ягоным стрыжне.м застаецца падмена ацэнкі тэкстаў з эстэтычных крытараў ідэалягічна матываванай карпарацыйнай герархіяй.)
На такіх інтэрпрэтацыях беларускай літаратуры грунтаваўся а.мэрыканскі палітоляг Раман Шпарлюк, высоўваючы тэзіс, што на беларускі нацыяналізм, як і на ўкраінскі, вырашальны.м чынам паўплывалі беспасярэдне ўспрынятыя польскія мадэлі. Намякаючы, відавочна, на творчасыдь гуртка філяматаў і філярэтаў пры Віленскім унівэрсытэце, Шпарлюк сьцьвярджаў, што ў 1820-х гадох запазычаная ў нямецкіх і славянскіх землях імпэрыі Габсбургаў новая ідэя нацыі пачынае распаўсюджвацца і ў Вільні. Абуджаецца цікавасьць да беларускае мовы, фальклёру і гісторыі, узьнікае думка, што беларусы ёсьць асобнай нацыянальнасьцяй, а не адгалінаваньнем польскай нацыі. як уважалі палякі27.
27 Пар. Szporluk Roman. The Making of Modern Ukraine: The Western Dimension. Harvard Ukrainian Studies. № XXV (1/2). 2001. P. 57—90.
Уплыў польскага нацыяналізму, які адчуваўся на вялікай тэрыторыі «на захад ад Дняпра і на поўдзень ад Дзьвіны», таксама абумовіў фармаваньне сучасных культур і нацыяў ва ўкраінцаў, літоўцаў і беларусаў. Для гэтых «сялянскіх» нацыяў былых ускраін Рэчы Паспалітай польскі нацыянальны рух стаў адначасова вьіклікам і ўзорам, які задаў альтэрнатыўную мадэль нацыянальнага разьвіцьця28.
Мэтадалягічны эсэнцыялізм такога падыходу ў тым. што за прынцыпам аналёгіі за беларускім нацыяналізмам a priori прызнаюцца простыя заходнія інсьпірацыі, а ў ягоныя стваральнікі залічаюцца толькі беларускамоўныя альбо, прынамсі, польскамоўныя праэўрапейска настроеныя інтэлектуалы. Напрыклад, сьцьвярджаецца, што аснову нацыянальных рухаў у Расейскай імпэрыі складала інтэлігенцыя. якая была пад уплывам нацыяналістаў з краінаў Заходняй Эўропы29.
Зыходным момантам для такіх развагаў ёсыдь, відаць. цалкам нэўтральная ідэя Ганса Кона, якая губляе сваю імавернасьць у выніку некарэктнага абагульненьня:
Кожны новы нацыяналізм, атрымліваючы першапачатковы імпульс ад культурнага кантакту зь іншым, старэйшым нацыяналізмам, шукаў абгрунтаваньня і пацьверджаньпя сваёй унікальнасьці ва ўласным мінулым, у прастаце і старадаўнасьці ўласных традыцыяў, супрацьпастаўляючы іх заходняму рацыяналізму30.
28 Шпорлюк Р. Націоналізм після комунізму: Росія, Украіна, Білорусь та Полыца // Імперія та націі з історнчного досввду Украінн, Росіі, Полыдн та Білорусі. Кнів: Дух і літера, 2000. С. 197.
29 Смнт Джеремн. Оценка советской нацнональной полнтнкн: к построенню колнчественной моделн П Новая нмперская нсторня постсоветского пространства. Казань: Центр нсследованнй нацноналнзма н нмпернн, 2004. С. 367.
м Гл. Kohn Hans. The Idea ofNationalism. New York: Collier-Macmillan, 1967.
Умовай магчымасьці такога падыходу становіцца атаесамлсньне беларускай нацыянальнай літаратуры з польскацэнтрычнай гтравінцыйнай літаратурай на беларускай мове і абсалютызацыя польскіх інсьпірацыяў бсларускага нацыяналізму, трэцярадных паводле свас значнасьці.
Гэты эсэнцыялісцкі падыход прадукуе сваю фантастычнуто лёгіку, якая называе асноўнай цяжкасьцю для разьвіцьця беларускага нацыянальнага руху ў XIX ст. «парадаксальную ідэйную сытуацыю: ягонымі праваднікамі ў краіне, дзе дамінавала праваслаўнае насельніцтва, сталі галоўным чынам прадстаўнікі каталіцкай шляхты». Апошнія, усьвсда.мляючы сваю этнічную свосасаблівасьць. нс маглі падняцца надрэлігійным бар’ера.м і «сфармуляваць агульнанацыянальнхто праграму культурнай і палітычнай дзейнасьці. прымальную і для адной, і для другой часткі грамадзтва, асабліва — для праваслаўнай большасьці»31.
У рамках гэтага падыходу адбывасцца падмена паняцьцяў: сацыяльныя гтраслойкі, якія сталі (на пачатку XX ст.!) адчувальнымі да ідэяў беларускага наныяналізму, абвяшчаюцца ягоны.мі «праваднікамі ў краінс праваслаўнай большасьці».
Я ж хачу паказаць. што псршым беларускім нацыяналістам, г.зн. чалавскам, які карыстаўся мадэрным паняцьцсм Беларусі як этна-
31 Cm. Turonck Jerzy. Waclaw Iwanowski i odrodzenie Bialorusi. Warszawa: Oficyna Wydawnicza «Gryf», Instytut Historii PAN. 1992.
Генэалягічна такая пазыцыя ўзыходзіць да пэрэніялісцкіх дактрынаў нацыяналізму, якіх, у прыватнасьці, прытрымліваўся Антон Адамовіч:
У бальшыні такая «незацьверджаная» шляхта [г.зн. якая ня здолела пацьвердзіць свайго шляхецкага паходжаньня — Аўт. ] прыпісвалася да сязянспіва, радзей да мяйічанспіва. (як, лайпраўдападабней, было ў выпадку Купалавага бацькі) і эканамічна найчасыіей ад іх і ня розьнілася, адылі пачуцыіё наііыянальнасыр й традыцыі захоўвача куды лепш, на йіпю ў свой часуказваўЯзэп Лёсік...
Адамовіч Антон. Да гісторыі беларускае літаратуры. Менск: Выдавец 3. Колас, 2005. С. 1076.
Гэтае цьверджаньне беспадстаўнае. бо такая шляхга лепш захоўвала не абстрактнае пачуцьцё нацыянальнасьці, але гатовую формулу польскай нацыянальнасьці.
кулыурнай катэгорыі, быў, калі карыстацца ідэалягічнымі ярлыкамі, манархіст, імпэрскі гістарыёграф і праваслаўны рэакцыянэр Міхаіл Каяловіч, чый унёсак у «беларускую ідэю» супастаўны, калі ня большы, за ўнёсак Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. (Само вызначэньне «першы», ведама, туг нястрогае і часткова мэтафарычнае.)
Я таксама паспрабую давесьці, што расейскі каляніяльны праект пабудовы новага імпэрскага рэгіёну «Беларусь» меў прагрэсіўнае значэньне. Ен паслужыў пажыўным асяродзьдзем для беларускага нацыяналізму, стварыўшы касьцяк паняцьцяў і прэзэнтацыяў. неабходных для нацыяналістьгчнай дзейнасьці. 3 гэтай прычыны вывучэньне стратэгіяў расейскага каляніялізму32 ў Беларусі як гістарычнага папярэдніка, а таксама і ідэалягічнага канкурэнта беларускага нацыяналізму гэтаксама складае частку агульнай дасьледчай задачы.
Беларускі нацыяналізм узьнікае толькі пасьля фармаваньня новага імпэрскага рэгіёну «Беларусь». У апошнія дзесяцігодзьдзі XIX ст. адбываецца тое, што можна назваць нацыянальным паваротам. Пакаленьне, народжанае ў 1880—1890 гг., дало ўжо не адзінкі, а тысячы беларускіх нацыяналістаў і кінула дадатковы выклік навукоўцам, бо адразу ж пасьля сваёй папулярызацыі беларускі нацыяналізм абвесьціў сябе і зьвязаныя зь ім катэгорыі чымсьці спрадвечным і цалкам натуральным.
32 Тэрмін «каляніялізм» як правіла выкарыстоўваецца для характарыстыкі ўварваньня ў краіну і пасяленьня ў ёй прадстаўнікоў іншай краіны — мэтраполіі, якія ўводзяць сваю сыстэму адміністрацыйнага кіраваньня, юрыдычную сыстэму і іншыя сацыяльныя інстытуты. Тэрмін «імпэрыялізм» выкарыстоўваецца для характарыстыкі больш шырокага спэкгру адносінаў эксплёатацыі — палітычнай, эканамічнай і культурнай (у выпадку Беларусі — умяшальніцтва ў юрыдычную сыстэму і рэлігійнае жыцьцё) — і тады, калі ў краіне не адбываецца масавага перасяленьня цывільных асобаў. У Беларусі расейскі каляніялізм прыйшоў на зьмену расейскаму імпэрыялізму (калі юрыдычныя, адукацыйныя і рэліпйныя правы Беларусі былі абмежаваныя аж да поўнага скасаваньня) зь сярэдзіны XIX ст. Акурат у гэты час пачынаюцца масавыя перасяленьні расейскіх каляністаў у краіну. Болей пра гэтыя тэрміны гл. Шкандрнй Мнрослав. В обіймах імперіі. Російська і украі'нська літературн новітньоі'добн. Кнів: Факт, 2004. С. 17.
Што ж адбылося паміж 60-мі і 90-мі гадамі XIX ст.? Момант нацыянальнага паваролу затушоўваўся ў традыцыйнай гісторыі беларускай літаратуры і сумежных дысцыплінаў. Характар падзсяў тых часоў нсмагчыма прасачыцьтолькі зь беларускіх крыніц, якіх практычна нс існавала: паміж 1864 і 1900 гг. было выдадзена, паводле розных падлікаў, 16 альбо 17 кніг на бсларускай мове агульным аб ’ёмам у 480 старонак нсвялікага фармату33.
Каб разгледзець гэты паварот, я быў вымушаны зьвярнуцца таксама да польскіх, украінскіх і рассйскіх тэкстаў. Гэты зварот дапамог мне зразумець, што парамэтры і магчымасьці пазнаньня трывала залежаць ад існуючай грамадзка-палітычнай. інтэлектуальнай і навуковай традыцыі. Дзеля гэтага я вырашыў разьвітацца з гатовымі пазнавальнымі парадыгмамі (гтры аналізе літаратурных крыніц: матэрыялізму, рэвалюцыйнага дэмакратызму, рэалізму і г.д ) і прапанаваць эпістэмалягічную рэканструкцыю і псраасэнсаваньнс паняцыдсвага апарату, які, на першы погляд. выглядае ўстойлівым.
Я паспрабаваў выбудаваць сваю аргумэнгацыю такім чынам, каб яна рэагавала на матэрыял, а не навязвала раней выпрацаваныя аўтарытарныя ідэі. Мой гістарычны і антрапалягічны аналіз быў прысьвечаны ня толькі канструктыўным асаблівасьцям бсларускага нацыяналізму, ягоным першапраходцам і аўтарытэтам, першым кананічным тэкстам і выпрацаванаму імі сьветагляду, але і ягоным ідэалягічным папярэднікам, іх стылям, тэкстам і каштоўнасьцям. Дзеля гэтага я імкнуўся дасьледаваць ня толькі літаратурныя крыніцы, але і працы навукоўцаў, палітычную публіцыстыку, натагкі чыноўнікаў і статыстычныя матэрыялы.
Гэта запатрабавала асаблівай чуйнасьці да аўтарытарнага і расісцкага мысьленьня, да падыходаў, якія прэтэндуюць на ўсёабдымнасьць, алс насамрэч звужаюць і зьбядняюць матэрыял. Банкруцтва ідэалягічнай сыстэмы. у рамках якой яны былі вы-
33 Гл. Turonek Jerzy. Z dziejow bialoruskiego ruchu wydawniczego w latach 1902— 1905 П Studia polono-slavica-orientalia, Acta litteraria IX, 1985. S. 65.
працаваныя, дагэтуль не адбылося, таму наўрад ці магчыма абысьціся бяз крытыкі яе догматаў і інструмэнтара, іншымі словамі, гермэтычна ізаляваных канонаў. Пазьбягаць яе аналізу •— значыць ігнараваць больш шырокую і інтэлекгуальна больш сур’ёзную пэрспэктыву.
Наколькі згубнай можа быць няздольнасьць пераадолець ранейшыя, савсцкія і вульгарна-нацыяналістычныя мэтадалягічныя падыходы, паказвае цяперашні крызіс беларускага літаратуразнаўства3,1 і часткова альтэрнатыўнай афіцыйнай гістарыяграфіі. Ім дагэтуль уласьцівы сьляпы фактаграфізм, каньюнктурнасьць, папулізм, схематызм, няўлічваньне найноўшай тэарэтычнай думкі, засільле спэкуляцыі, гіпэрбалы і рыторыкі і г.д. Улічваючы гэта, я наважыўся адмовіцца ад пазытывісцкай практыкі намнажэньня фактаў і мэтаду іх простай, беспраблемнай канстатацыі. Такі падыход гранічна адкрыты, то бок бязьмежны, і тым самым рэальна хаатычны (Р. Грабовіч): хоць набор «фактаў» можна працягваць да бясконцасьці, яны не заўсёды тлумачаць тэму, а са.мо імкнсньнс да ўсёабдымнай поўнасьці можна прывесьці да нспапраўнай шкоды якасьці дасьледаваньня.
Эмпірычная рэфэрэнтнасьць. Асноўным рэфэрэнтным аб’ектам дасьледаваньня ёсьць мадэрная бсларуская літаратура, якая доўгі час была па сутнасьці адзінай прасторай палітычнай актыўнасьці беларусаў і праявай мадэрнай беларускай ідэнтычнасьці. Яе ўзьнікненьне адбывалася ва ўмовах жорсткай ідэаляпчнай канфрантацыі і было сьведчаньнем узьнікненьня нацыі, разрыву з засвоены.м у працэсе калянізацыі комплексам непаўнавартасьці, з пануючымі культурнымі, гістарычнымі стэрэатыпамі і наратывамі. Пачынальнік мадэрнай літаратурнай традыцыі Францішак Багушэвіч, бадай, першы кінуў выклік гегеманісцкім плянам Расейскай імпэрыі ад імя беларусаў як нацыі. Багушэвіч адмаўляў асаблівую цывілізацыйную місію Расеі і навязваныя ёй гегеманісцкія ўяўленьні пра беларускі народ і ягоную гісторыю.
м Гл. Булгакаў В. Вузкія месцы дыяспары //ARCHE. 2004. № 1. С. 6—25.
44
Ен уяўляе сабой найзырчэйшы прыклад пратэстанта ў мадэрнай беларускай культуры. апалягета, гаворачы сучаснай мовай, грамадзянскай супольнасьці, які не скарыўся ідэалягічнаму дыктату дэспатычнай дзяржавы. Створаныя ім тэксты набылі вялізарную рэфэрэнцыйную сілу ў маштабах усёй новай беларускай культуры і адыгралі ролю інтэлектуальнага стымулу для цэлых пакаленьняў беларускіх пісьменьнікаў.
Каб разгледзець фэномэн Багушэвіча з дапамогай ня толькі новых тэарэтычных і мэтадалягічных падыходаў але і на фоне больш шырокіх працэсаў, я аналізую розныя парадыгмы дасьледаваньня ягонай творчасыді, у тым ліку відавочна фальсыфікатарскія (парадыгмы аб рэвалюцыйным дэмакратызьме Багушэвіча, ягонай еднасьці зь псрадавой расейскай літаратурай і таму падобнае). He паддаўшы крытыцы перадгісторыю дасьледаваньня тэмы, не задумаўшыся аб адэкватнасьці падыходу да яе і абранага інструмэнтару, немагчыма ўнесьці дух рэвізіянізму ў кананічнае бачаньне Багушэвіча, падарваць эмпірычна неабгрунтаваныя. але трывала ўкаранёныя інтэлсктуальныя догмы на ягоны конт.
У выпадку з Багу'шэвічам гэты дагматызм найчасьцей праяўляўся ў сацыялягізатарскай інтэрпрэтацыі ягонай творчасьці. Для сацыялягізатараў літаратура выступала як спараджэньне і функцыя палітыкі: яны адмаўляліся прызнаць анталягічны статус літаратурнага і, у прыватнасьці, паэтычнага мысьленьня. Асаблівая лёгіка ўзьнікненьня мадэрнай беларускай літаратуры a priori адкідалася, а яе гісторыя перапісвалася для наданьня ёй сталусу правінцыйнасьці і непаўнавартасьці, то бок для ўзмацненьня легітымнасьці цэнтру аўтарытарнай улады. У імя гэтага веліч расейскіх ггісьменьнікаў абсалютызавалася, а адзіна магчымым каналам кульлурнага ўзаемадзеяньня па.між «расейскімі» тэрыторыямі прызнаваўся кірунак імпэрскі цэнтар — імпэрская гтравінцыя. Тэрыторыям, сканструяваным як імпэрская правінцыя, адмаўлялі ў праве на самастойныя культурныя кантакты, найперш з заходнімі культурнымі мэтраполіямі.
Калі вобраз Багушэвіча як рэвалюцыйнага дэмакрата яшчэ неяк можна было сканструяваць з дапамогай ягонага звышвыбарнага
прачытаньня, то ягоная іпастась як правінцыйнага пераймальніка Някрасава патрабавала сьвядомай фальсыфікацыі. Яна ўлучала ў сябе падмену напрамку культурных уплываў, рэальных адносінаў паміж тэкстамі, іх відамі і жанрамі, а таксама абставінаў, пры якіх яны набывалі культурную і палітычную значнасьць.
Каляніяльныя і антыкаляніяльныя дыскурсы. Я не імкнуўся даць комплекснага аналізу каляніялізму як ідэалёгіі, палітыкі і лёгікі ўлады, акрэсьліць ягоную інтэлектуальную генэалёгію альбо праілюстраваць жудасную структуру культурнага дамінаваньня. У мае пляны таксама не ўваходзіла раскрыцьцё прычынаў таго, чаму на вывучэньне каляніяльнай праблематыкі ў беларусюм кантэксьце было накладзенае табу. Мяне найперш цікавіў канструктыўны патэнцыял каляніялізму (як ажыцьцяўляецца інтэлектуальнае канструяваньне калёніі?), а таксама пытаньне, як каляніялізм уплываў на пэўныя аспэкты мастацкай творчасьці. Акурат літаратурны дыскурс дазволіў мне разгледзець культурныя, эстэтычныя і ідэалягічныя стратэгіі каляніялізму, у якіх прагаворвалася Бсларусь, шырэй: ня толькі з расейскага, але і з польскага боку.
Я хацеў паказаць, што каляніялізм ня толькі канструяваў новыя паняцьці і прэзэнтацыі, жыцьцёва важныя для нацыяналістаў (у прыватнасьці, ён стварыў канкрэтную эпістэмалягічную мадэль, празь якую бачылася Беларусь), а таксама кідаў выклік існаму сацыяльнаму і культурнаму парадку, спараджаючы рознага кшталту рэактыўныя рухі. Навязваючы свой слоўнік і эпістэмалягічныя інструмэнты, ён ламаў ранейшыя ідэалягічныя стэрэатыпы і сілавыя дыскурсы, пазбаўляў старыя эліты рэсурсаў для культурнай гегемоніі і напачатку валодаў пэўным патэнцыялам вызваленьня. I, што найважнейшае, каляніялізм выклікаў да жыцьця антыкаляніяльны ідэалягічны дыскурс супраціву, зараджэньне і разьвіцьцё якога ёсыдь найзырчэйшай падзеяй у бсларускай літаратуры XIX ст.
Гэтая падзея ў цэлым ігнаравалася навуковай супольнасьцю. Падуплывам аўтарытарнай ідэалёгіі нарацыйным, сымбалічным і мэтафарычным структу'рам гэтага альтэрнатыўнага дыскурсу ад-
маўлялі ў разглядзе, а сам ён перакручваўся з мэтай ператварыць ягоную аўдыторыю ў прыхільнікаў аўтарытарнага парадку. 3 гэтай прычыны асобны сюжэт у кнізе прысьвечаны таму, як Багушэвіча пасьля стараннай прэпарацыі інкарпаравалі ў савецкі канон. У сваю чаргу, гэтаму спрыяла пэўная пазацэнзурнасьць і падпольнасьць контрадыскурсу — яго не заўсёды заўважалі ідэалягічныя праціўнікі, што стварала ў іх нягтравільнае ўяўленьне аб сьвеце.
Я спрабую паказаць, што гэты контрадыскурс існаваў у цеснай сувязі з афіцыйнай палітыкай і ідэалёгіяй царызму і сьведчыў ггра глыбокую занспакоенасьць імі з боку ягоных стваральнікаў. Ягоныя глыбінныя струкіуры выяўлялі моцныя палітычныя пачуцьці, найперш нежаданьне падпарадкоўвацца вонкавай гегемоніі, адмову прыняць імпэрскую ідэнтычнасьць, адрокшыся ад сваёй нацыянальнай.
Мы жывём у грамадзтве, дзе навука падмяняецца ідэалёгіяй, акадэмічныя інстытуты. асабліва ў гуманітарным сэктары, пры калясальным ціску кантролю, цэнзуры і самацэнзуры губляюць рэшткі навуковага аўтарытэту. Таму ўся дасьледчая задача ня зводзіцца да дасьледаваньня беларускага нацыяналізму і шляхоў беларускага нацыятварэньня. Яна значна больш шырокая і ўлучае этычнае вымярэньне: спрыяць аднаўленьню і разьняволеньню гуманітарных дысцыплін, падрываць аўтарытэт палітычнай дэспатыі.
I. НАЦЫЯ I НАйЫЯНАЛІЗМ:
ДАМАДЭРНАЯ
I МАДЭРНАЯ ПАРАДЫГМЫ
АНТЫЧНЫЯ, СЯРЭДНЯВЕЧНЫЯ I РАНЬНЕМАДЭРНЫЯ НАЧЫІ
Ужываньне паняцьцяў «natio» і «gens» для пазначэньня этнічных катэгорыяў замацавадася ў эпоху Сярэднявечча, што дало падставы амэрыканскаму гісторыку П. Вандычу не зусім дакладна сьцьвярджаць: каді Антычнасьць была эпохай гарадоў і імпэрыяў, то Сярэднявечча спарадзіла нацыі1.
У пару Антычнасьці паняцьце «нацыя» («паііо») азначала паходжаньне як адрозную прыкмету людзей. Цыцэрон ужываў яго для азначэньня арыстакратаў, для Плінія філязофская школа была natio. Паняцьці «natione liber» і «natione servus» выкарыстоўваліся для азначэньня вольных грамадзян і рабоў. Гэтым жа выразам карысталіся для азначэньня барбарскіх народнасьцяў (з адценьнем грэблівасыді). Паняцьце «народ» у сацыяльных вымерах рас-
1 Ванднч Пьотр. Ціна свободн. Історія Цгнтрально-Східноі Европн від Середньовіччя до сьогодення. Кнів: Крнтнка, 2004. С. 35.
падалася на дзьве скдадовыя часткі — уласна «народ», чэрнь і арыстакратыю, якая супрацьпастаўляла сябе «чэрні». У клясычным рымскім лексыконе natio, як і gens, супрацыластаўлялася civitas. У гэтым сэнсе нацыі здаўна абазначалі супольнасьці людзей аднаго паходжаньня. не аб'яднаных у палітычную форму дзяржавы, не зьвязаных супольным асяродзьдзем пражываньня, супольнай мовай, звычаямі і традыцыямі.
У пару Сярэднявечча паняцьце этнічнасьці («gens») атрымала значэньнс сваяцтва па бацькоўскай лініі (лат. «gentes» літаральна азначае «род»). Паняцьце natio ня значыла таго. што мы разумеем цяпср пад гэтым словам. Як паняцьцс, якое абазначала супольнае паходжаньне і тэрыторыю. яно ахоплівала колькі нацыянальнасьцяў і ўжывалася стасоўна гільдыяў, карпарацыяў, унівэрсытэцкіх зьвязаў (студэнты падзяляліся на нацыі паводле рэгіёну свайго паходжаньня). фэадальных станаў. Крытэрам прыналежнасьці да сярэднявсчнай нацыі былі таксама мова і дынастычная ляяльнасьць. Іх значнасьць зь цягам часу мянялася.
Наколькі няпэўнай была сувязь паміж мовай і нацыяй у той час. паказвае прыклад студэнтаў, якія пачынаючы з XIII ст. зьяжджаліся з усіх частак Эўропы ў заходнія ўнівэрсытэты і там дзяліліся на нацыі. Крытэрамі падзелу былі не рэгіёны паходжаньня, а мовы альбо моўныя групы. вылучэньне якіх часам ня мела аніякага навуковага абгрунтаваньня. У найстарэйшым у Эўропе Парыскім унівэрсытэце з 1249 г. вылучалася гальская нацыя — у якую ўваходзілі італьянцы, гішпанцы і грэкі, — нар.мандзкая, ангельская — у яе ўваходзілі немцы, палякі і скандынавы, — і, нарэшце, пікардыйская нацыя, названая паводле мовы, якая ў Парыжы тае пары ўважалася за зусім адрозную ад францускае і іншых падобных дыялектаў, кшталлу бургундзкай, нармандзкай і валёнскай. Студэнты ўнівэрсытэту Арлеану сто год пазьней падзяляліся на дзесяць нацый: францускую, нармандзкую, пікардыйскую, аквітанскую, шампанскую, лятарынгскую, турэнскую, бургундзкую, шатляпдзкую і «nation germanique», у якую залічалі студэнтаў са Сьвятой Рымскай імпэрыі, а таксама з Польшчы, Ангельшчыны. Даніі, Італіі і Далмацыі. Прынцып. згодна зь якім
быў зроблены падзел, выглядае на першы погляд незразумелым, аднак насамрэч ён быў даволі прагматычны: студэнтаў. якія прыбылі з бліжэйшых рэгіёнаў, цудоўна адрозьнівалі, таму што іх было шмат і іх трэба было падзяляць больш строга. Тых, хто прыбыў здалёк, было меней, таму дастаткова было адной ўсёахопнай кагэгорыі2.
У новаствораным Венскім унівэрсытэце вугорская «natio» распаўсюджвалася таксама на палякаў і чэхаў, а ў час Францішка Скарыны студэнты зь Вялікага Княства Літоўскага ў Балёньні ўтварылі цэлае селішча і належалі да «нямецкай нацыі»3.
У пару Скарыны яшчэ не існавала нацыянальнае сьвядо.масьці як масавага фэномэну (сам Скарына залежна ад абставінаў ідэнтыфікаваў сябе як літвін («Litphanus»), «русін» альбо «палачанін»), У той час было б ненатуральна, калі б людзі з розных геаграфічных тэрыторыяў, ня маючы рэальных супольных інтарэсаў, раптам пачалі б гуртавацца ў імя супольнае мовы — такая ідэя цалкам адс}тнічала ў аграрным сьвсце і ўзьнікае толькі ў мадэрны час4.
2 Hagen Schulze. Staat und Nation in der europaeischen Geschichte. Muenchen: Verlag C.H. Beck, 1994. S. 118—119.
3 Дварчанін I.C. Францішак Скарына як культурны дзеяч і гуманіст на беларускай ніве. Мінск: Навука і тэхніка, 1991. С. 26.
4 Першыя фіксацыі сувязі па.між мовай і нацыянальнай сьвядомасьцю датуюцца канцом XII ст. Напрыклад, нацыянальная сьвядомасьць ангельцаў праявілася ўжо ў сярэдзіне XIV ст. У 1363 г. упершыню паседжаньне ангельскага парлямэнту было акрытае канцлерам на ангельскай мове, у 1366 г. па-ангельску ўпершыню быў выдадзены каралеўскі маніфэст, а ў 1399 г. кароль Генрых VI Лянкастэр прачытаў сваю тронную прамову перад парлямэнцкім сходам па-ангельску. У гэтым пераможным шэсьці ангельскае мовы першую ролю адыгрывалі практычныя рэзоны: падчас стогадовай вайны выявілася перавага ангельскіх лучшкаў над францускім рыцарствам. Лучнікі сталі асноўным элемэнтам ангельскага войска, і афіцэры змушаныя былі авалодваць народнай мовай. У той жа самы час гарады, найперш Лёндан, дасягнулі буйнога эканамічнага ўплыву; купцы гаварылі па-ангельску, a гарады былі прэзэнтаваныя ў парлямэнце. Гэтыя прычыны ўзмацняліся ўсьведамленьнем таго, што ангельскую ідэнтычнасьць варта ўмацоўваць насуперак францускай у тым ліку і з дапамогай мовы. Дзякуючы гэтаму ўзьнікла адносна
У фэадальных грамадзтвах «нацыю» складала толькі іх верхавіна: арганізаваныя ў гарызантальныя страты нешматлікія ўплывовыя эліты, што ўлучалі касты вайскоўцаў. бюракратаў, сьвятароў і арыстакратаў якія «выкарыстоўваюць культуру — сваю культуру, каб адасобіць сябе ад астатняга грамадзтва» (Э. Сьміт). Калі ў 1520 г. Лютэр зьвярнуўся да «Хрысыдіянскага дваранства нямецкай нацыі», дык пад нямецкай нацыяй ён разумеў няйначай як нямецкую шляхту. Дамадэрная француская нацыя ўлучала толькі тых індывідаў, якія знаходзіліся ў status politicus, г.зн. займаліся палітычнай дзсйнасьцю. складаючы атачэньне караля альбо баронячы свае станавыя інтарэсы. Нямецкая нацыя складалася з імпэрскай шляхты (Rcichsadel), імпэрскай царквы (Reichskirche) і імпэрскіх гарадоў (Rcichsstacdtcn), якія былі разам прэзэнтаваныя ў Райхстагу'. Ангельская нацыя была прэзэнтаваная ва Уэстмінстэрскім парлямэнце. француская — у Генэральных штатах. У заходнім сьвеце з канца Высокага Сярэднявсчча па кансц XVIII ст. дзейнічала правпа: нацыю складаў ня ўвесь народ. а ягоная пануючая. палітычна рэпрэзэнтацыйная праслойка.
У такім гра.мадзтвс культу ра альбо гарызантальная. як сацыяльная каста, альбо вэртыкальная. то бок разьмяжоўвае мясцовыя грамады. а групавыя фор.мы ідэнтычнасьці грунтуюцца на генэалягічных мітах і рэлігійных сымбалях. У самой сацыяльнай сыстэме існуюць гсрархічна падначалсныя падсыстэмы, а таксама асаблівыя. сакралізаваныя і выведзеныя за межы будзённага розуму зьявы. Сучаснасьць наўрад ці адрозьнівасцца ад мінулага і будучыні. Людзі, улучаныя ў сямейнае, сельскае і местачковас асяродзьдзс і бесьперапынныя пэрыяды сельскагаспадарчае вытворчасьці, на-
замкнёная ангельская моўная прастора, якая ахоплівала ня толькі простых людзей, але і шляхгу, парлямэнт, каралеўскі двор.
Hagen Schulze. Staat und Nation in der europaeischen Geschichte. Muenchen: Verlag C.H. Beck. 1994. S. 129.
У сярэдзіне XVI ст. ангельская мова стала абавязковай у набажэнствах. У адрозьненьне ад Шылера, Шэксьпір ужо два стагодзьдзі да яго цьвёрда ведаў, дзе знаходзіцца ягоная краіна.
ўрад ці перажывалі працэсы чаргаваньня гістарычных эпох. Чаканая будучыня была паўтарэньнем мінуўшчыны, таму будучы парадак абавязкова быў «добрым старым парадкам».
Сацыяльная ідэнтыфікацыя ў такім грамадзтве мае большую вагу за нацыянальную. Большае ў параўнаньні з усьведамленьнем нацыянальнае прыналежнасьці значэньне мелі і іншыя тыпы «прыналежнасьці» — сямейнае, прафэсійнае і г.д.5. На працягу апошніх стагодзьдзяў зьмянілася не намэнклятура паказьнікаў, на падставе якіх адбываецца самаідэнтыфікацыя індывіда (мова, пол, канфэсія, сям’я, прафэсія і г.д ), а адносная важнасьць гэтых паказьнікаў: «этнічнасьць стала ддя пераважнай большасыді грамадзян з інфармацыйна насычаных гра.мадзтваў гэткай бягучай ідэнтычнасьцю-.»6-
Крытэрам прыналежнасьці да нацыі Рэчы Паспалітай былі нс этнічнасьць (gens), мова альбо веравызнаньне, але дынастычная ляяльнасьць. Нацыю (natio) Рэчы Паспалітай складала польская і літоўская (апошняя часта мела славянскае этнічнае паходжаньне) шляхта7, якая складала прыблізна ад 6 да 8 адсоткаў усяго насельніцтва і якая саступала колькасьцю ў Эўропе толькі гішпанскім ідальга.
5 Кінан Е. Російські історнчні міфн. К.: Крнтнка, 2001. С. 69.
6 Тамсама.
7 У прадмове да трэцяга выданьня «Літоўскага статуту» (1588) літоўскі падканцлер Л. Сапега беспасярэдне зьвязваў паняцьце «польскага і літоўскага народу» з «слаўнымі і шляхетнымі панамі»: «Мы, гаспадар, знаючы быці павіннасьць нашу, іж есмо тым паньствам, на каторых нас Пан Бог з ласкі і волі сваяе сьвятое за дабравольным абудвух народаў Кароны польскае і Вялікага Князьства Літоўскага абраньнем пасадзіці рачыў павіньні права вольнасьці і свабоды іх ня толька цэла і непарушна дзяржаці, але што бы наболей прымнажаці, справядлівасьць і абарону чыніці, помнечы тэж і на то, яко тые абадва слаўныя народы, польскі і літоўскі, апусьціўшы многа іншых слаўных і зацных паноў, каторыя се а тыя паньства зь вялікімі абятніцамі не адно прымнажэньня праў, свабод і вольнасьцей шляхецкіх, але расшырэньня тых паньств і прыбаўленьня ім многіх пажыткаў старалі...» (вылучана намі — Аўт.).
Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588. Тэксты. Даведнік. Каментарыі. Мінск: Беларуская савецкая энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1989. С. 42—43.
Рэч Паспалітая была рэспублікай. на чале якой стаяў кароль. але рэальны сувэрэнітэт належаў парлямэнту. Рускі народ афіцыйна ня быў прызнаны нацыяй, што выклікала палітычныя крызісы і стала адной з прычынаў краху гэтай станавай дзяржавы з парлямэнцкімі інстытуцыямі. Мяшчане і сяляне да такой «дамадэрнай» нацыі не належалі, у іх адсутнічала нацыянальная ідэнтычнасьць і пачуцьцё прыналсжнасьці да пэўнай нацыянальнасьці8.
У адрозьнсньне ад Чэхіі, Швэцыі і Нарвэгіі і шэрагу нямецкіх княстваў, дзе палітычная нацыя. якая ахоплівала станы шляхты, сьвятарства. мяшчан і рыцараў9, была пашырана шляхам залічэньня ў яе самых сьвядомых сялян10, у ніжняй гасподзе Сойму Рэчы Паспалітае нс было прэзэнтавана духавенства. а мяшчанства — толькі сымбалічна (адзіны пасол ад Кракава паддаваўся абструкцыі з боку шляхты).
«Палітычная нацыя» Рэчы Паспалітай была яе сувэрэнам і валодала такімі правамі, як асабістая свабода, манаполія на зямельн>то ўласнасыдь і ўлада над сялянамі. свабода выражаць і адстойваць свае інтарэсы з дапамогай дзяржаўных інстытутаў.
У адрозьнсньнс ад другіх краінаў Эўропы, дзяржаўная служба не спрыяла атрыманьню шляхецтва («noblesse de robe»). Доступ у гэтую групу быў абмежаваны (у першай паловс XVII ст. нават кароль згубіў права надаваць шляхсцтва), і яна станавілася ўсё больш замкнёнай кастай, якой да таго ж фармальна было заба-
8 Тое, што, прыкладам, у канцы XVI ст. першы рэктар віленскай акадэміі П. Скарга падкрэсьліваў, што польскія сяляне належалі да нацыі, не азначала наяўнасьці ў апошніх нацыянальнай сьвядомасьці.
’ Фэномэн рыцарства ў Рэчы Паспалітай адрозьніваўся ад заходнеэўрапейскага. Акурат практыка наданьня шляхецтва за вайсковыя заслугі прывяла да сытуацыі, калі ў Рэчы ГІаспалітай быў адзін з самых шматлікіх у Эўропе станаў рыцараў: цэлыя селішчы атрымлівалі шляхецтва, выставіўшы добра прыстасаваную для вайны ў мясцовых умовах лёгкую кавалерыю.
10 А значыць, сяляне мелі ў тых краінах болып асабістых і эканамічных правоў, чым прыгонныя ў Рэчы Паспалітай.
ронена займацца гандлем і рамёствамі. Аднак у краіне не было геральдычнай гасподы, і самавольнае наданьне сабе шляхецкага статусу было, праўдападобна, досыць пашьіранай зьявай11.
Ці азначае гэта, што палітычную нацыю Рэчы Паспалітай складалі выключна згаданыя катэгорыі? У літаратуры паняцьце «obywatel» часам датыкала і мяшчанаў. Тэрмін «narod szlachecki» ужываўся ня толькі для характарыстыкі шляхецкай нацыі, але таксама для азначэньня таго, што чалавек нарадзіўся шляхціцам, а не атрымаў гэты статус. Аналіз створаных у XVI—XVIII ст. у Рэчы Паспалітай крыніц ня сьведчыць пра выразнае разуменьне «паііо» як палітычнай альбо грамадзянскай нацыі і «gens» як этнакулыурнай групы і яшчэ менш — пра герархічныя суадносіны паміж імі.
Асноўнай крыніцай дамадэрнага нацыяналізму пануючай нацыі Рэчы Паспалітай была Каталіцкая Царква і рэлігія, дарма што дамадэрныя інтэлектуалы — паэты, кніжнікі і духоўнікі — браліся за разьвіцьцё літаратурных моваў і літаратур, якія пачыналі праводзіць культурныя межы ў супольнай палітычнай прасторы. Гэты інстытут займаў цэнтральнае становішча ў сярэднявечным грамадзтве і адрозьніваўся ад іншых інстытутаў сваёй трансцэндэнтальнай і ўнівэрсальнай прыродай. Быўшы часткай фэадальнай структуры палітычнага і эканамічнага панаваньня, царква была духоўным настаўнікам і правадыром, кантралявала адукацыю, фармавала сьветагляд масаў і часам нават прэтэндавала на вярхоўную палітычную ўладу. (Дарэчы, праграма рэлігійнай гамагенізацыі пазьней аслабіць і без таго слабую дзяржаву.)
Людзі нешляхетнага паходжаньня падпарадкоўваліся фэадалу, дзяржаве альбо царкве і працавалі на іхных уладаньнях. Яны ня мелі права на самакіраваньне, але ў той жа час былі адзіныя ў краіне падаткаплатнікі. Тым ня менш, ідэя перадвызначанай з нараджэньня няроўнасьці людзей уважалася ўсімі пластамі непрывілеяванага насельніцтва натуральнай.
11 Ванднч Пьотр. Ціна свободк. Історія Центрально-Східноі' Европн від Середньовіччя до сьогодення. Кків: Крнтнка, 2004. С. 81 і далей.
(Каталіцкая Царква асьвячаяа паняцьце нацыянальнасьці. культывуючы ідэал абранага народу. Яна дазволіла на выкарыстаньнс шэрагу народных моваў, і царкоўнае вучэньне ў некаторых выпадках стала нацыянальным, У выніку зьявілася простая думка: кожная нацыя праўдзівых хрысьціян можа быць абрана Богам як старадаўнія жыды.)
Сьведчаньнем прывабнасьці пануючай нацыянальнай ідэнтычнасьці было прыняцьце ўсімі магнацкім радамі ВКЛ ужо ў XVII ст. польскай ідэнтычнасьці. Палянізацыя таксама часткова закранула сярэднюю шляхту і найвышэйшае духавснства. Гэтыя пласты рэалізаваліся як сацыяльныя групы, якія ігнаравалі этнічныя інтарэсы на карысьць палітычных альбо канфэсійных, і станавіліся часткай палітычнай нацыі Рэчы Паспалітай, якая, нягледзячы на свой шматэтнічны характар, станавілася польскай паводле поглядаў. Тэрмін «польскі» атрымаў падвойнае значэньне. Ен азначаў этнічных палякаў, а таксама ўсіх жыхароў Рэчы Паспалітай, незалсжна ад іх паходжаньня або мовы — падобна таму. як паняцьцс «брытанскі» ўлучала ангельскае, шатляндзкас і валійскае. (Памфлет «Ці могуць палякі вярнуць сабе незалежнасьць?», напісаны ў 1800 г. падуплывам Касьцюшкі, гаварыў пра 16 мільёнаў палякаў, безумоўна. разумеючы пад гэтым тэрмінам усіх жыхароў тады ўжо падзеленай Рэчы Паспалітай.)
Палянізацыя арыстакратыі ў XVI—XVII ст. прывяла да сацыяльнага разьмежаваньня «рускага народу», зь якога пазьней узьнікнуць украінская і беларуская нацыі. Гэта істотна ўскладніла разьвіцьцё ўкраінскага і беларускага нацыяналізмаў, бо нацыянальнае адчужэньне ахапіла акурат тыя сацыяльныя групы, якія паводле свайго статусу мусілі былі стаць рухальнай сілай мадэрнага нацыяналізму.
У расейскай гістарыяграфіі XIX ст. гэты працэс апісваўся як аслабленьне імкнсньня «заходнерускай арыстакратыі» падтрымліваць «рускую веру і народнасьць». Як што цэнтар дзейнасьці гэтай арыстакратыі быў не на Русі, а пры двары Кароны Польскай, яна імкнулася зраўняцца з польскай арыстакратыяй; і тым самым
«рускія» інтарэсы станавілася для яе правінцыйнымі і ніжэйшымі інтарэсамі12.
Аднак у пытаньнях веры і мовы рэчаіснасьць была нашмат больш амбівалентная. Дыфэрэнцыяцыя моўных герархіяў датычыла хутчэй функцыянальных абсягаў выкарыстаньня рускай мовы, а ня ейнага сацыяльнага прэстыжу. Таму выцясьненьне рускай мовы з пэўных сфэраў ня мела a priori разбуральнага значэньня для «рускага народу».
Мадэрная ўкраінская ідэя ўзьнікае там, дзе ўкраінская мова захавала поліфункцыянальны статус, г.зн. у рэгіёнах, якія адпалі ад Рэчы Паспалітай у сярэдзіне XVI ст. і сфармавалі новую палітычна-сацыяльную мадэль у выглядзе казацкай Гетманшчыны, Акурат гэты і памежныя рэгіёны Рэчы Паспалітай уяўлялі сабой вынятаку раньнемадэрнай гісторыі гэтай дзяржавы: дзеля адсутнасьці рускай дзяржавы тут аб’ектам палітычнай ляяльнасьці была не айчына альбо дзяржава, але «народ»13.
(Нядаўнія дасьледаваньні паказваюць, што формула genie Ruthenus, natione Polonus, якая выкарыстоўваецца для азначэньня шляхты бсларускага альбо ўкраінскага паходжаньня і польскай паводле нацыянальнасыді альбо палітычнай ляяльнасьці, ёсьць пазьнейшым вынаходам. Яна ўзьнікла толькі на пачатку XIX ст., каб навязаць украінцам Галіччыны, у тым ліку й шляхце, польскую ідэалягічную айчыну.)
Дарма што ў момант свайго краху Рэч Паспалітая мела багатыя культурныя і духоўныя сувязі з захадам эўрапейскага кантынэнту, яна заставалася «аддаленай культурнай правінцыяй рамана-германскай Эўропы»14.
12 Соловьев С.М. Нсторня Росснн с древнейшнхвремен. Кн. 4. Т. IX. Москва: Госполнтнздат, 1961. С. 378.
13 Якавенка Н. Нічога ня мае быць дарожшага над вольнасьць II ARCHE. 2003. № 24. С. 85.
14 Шпорлюк Р. Націоналізм після комунізму: Росія, Украіна, Білорусь та Польіца Н Імперія та націі' з історнчного досвнду Украінн, Росіі, Полыцн та Білорусі Кнів: Дух і літера, 2000. С. 189.
Гэтая правінцыйнасьць звычайна тпумачыцца геапалітычнымі, эканамічнымі і культурнымі прычынамі: занятая абаронай ад швэдзкіх набегаў. войнамі з Турэччынай, Масквой і казакамі. Рэч Паспалітая прапусыділа эўрапсйскі інтэлектуальны пераварот XVII ст. Адцяпср яна стала пэрыфэрыйнай часткай кантынэнту, асуджанай на залежнасьць ад заходніх тэхналсгіяў, эканамічных і палітычных мадэляў, інтэлектуальных адкрыцьцяў. ведаў. ідэй і мастацкіх стыляў15.
Палітычная культура Рэчы Паспалітай першай паловы XVIII ст. выглядала як «экзатычны анахранізм». Мала таго, што ў краіны адсулнічала нармальнае сталас войска, падаткі і бюракратыя (тры складнікі. неабходныя для мадэрнізацыі); сярод шляхты панавала думка, што яны зусім і не патрэбныя. Заходнія палітычныя ідэі практычна не закранулі мяшчанства, і з гэтага гледзішча патэнцыйным або рэальным трэцім станам у францускім разуменьні была шляхта.
У сельскай мясцовасьці захоўвалася жорсткая прыгонная сыстэма, у гарадох працягвалі існаваць гільдыі. Шляхсцкія маёнткі складалі базавы ўзровснь дзяржаўнага кіраваньня. падаткаабкладаньня і судаводзтва. 3 пыхлівых. вульгарных і ганарыстых польскіх магнатаў сьмяялася ўся Эўропа. Культурная і эканамічная адсталасьць. унутраныя палітычныя супярэчнасьці ў спалучэньні з вонкавай агрэсіяй урэшце прывялі да зьнікнсньня Рэчы Паспалітай з палітычнай мапы тагачаснай Эўропы.
Напярэдадні падзелаў нацыяй сябе ўсьведамлялі эліты. што кіравалі краінай. Яны ўжо тады валодалі польскай ідэнтычнасьцю, усьвсдамлялі шэраг нацыянальных каштоўнасьцяў і мелі адміністрацыйныя. інстытх цыйныя і іншыя магчымасьці для таго. каб даць старт нацыянальнаму праеклу. Рэч Паспалітая была шматмоўнай краінай, а люд, што нс вызнаваў каталіцызму рымскага абраду, складаў блізу 5 з 12 мільёнаў жыхароў краіны. Таму крытэрам нацыянальнасьці быў абраны палітычны, заснаваны
15 €длнцкнй С. Національні пернферіі европейськоі' цнвілізаціі//Крнтнка. 2004. № 9—10. С. 10—11.
на мясцовай традыцыі і сугучны з ідэямі Асьветніцтва, якія прыходзілі пераважна з Францыі.
Апублікаваныя ў 1772 г. «Заўвагі аб кіраваньні Польшчы» Русо пад пазычаны.м з прамовы польскага палітыка эпіграфам «Я аддаю перавагу небясьпечнай свабодзе псрад пакорным рабствам» ужо ў 1789 г. былі перакладзеныя на польскую мову. Кніга мела ня толькі асьветнае, але і тэрапэўтычнае значэньне: зь яе польскі чытач мог даведацца, што нацыя, дзякуючы вялікай палітычнай значнасьці сваёй культуры (мовы, гісторыі і звычаяў), можа перажыць чужое панаваньнс ва ўмовах бсзьдзяржаўнасьці. Нацыянальную сьвядомасыдь можна ўмацаваць з дапамогай разгалінаванай сыстэмы народнай асьвсты: «Вы ня здолееце псрашкодзіць вашым ворагам праглынуць вас, але калі вы забясьпсчыце тое, каб аніводзін паляк ня стаў рассйцам, я гарантую: Рассі ніколі не заняволіць Польшчы»16.
У канцы XVIII ст. нацыя Рэчы Паспалггай, як і маларасійская казацкая, пачынае губляць свой шляхсцкі характар і набываць мадэрнуто форму. Аднаку грамадзкі.м абыходку тэрміналёгія заставалася нсвыразная.
Хоць польскі філёзаф часоў Асьвстніцтва Ф. Язерскі адрозьніваў «нацыю» ад «дзяржавы» («нацыю» і «ўрад нацыі») на падставс «відавочнасьці досьвсду» італьянскай нацыі, зьмешваліся нават такія тэрміны. як стан і дзяржава (у польскай мове Злучаныя Штаты атры.малі назву Stany Zjednoczone). Падзелы краіны прыпынілі працэс нацыятварэньня і, як сьцьвярджаў лорд Эктан, прывялі да зьяўленьня ў Эўропе тэорыі нацыянальнасьці.
Кульмінацыяй польскага нацыятварэньня ў XVIII ст. была Канстытуцыя 3 траўня 1791 г., якая сыгналізавала пра пераход ад станавага да клясавага грамадзтва. Старая шляхецкая палітычная нацыя псратваралася ў палітычную нацыю гра.мадзянаў, якія валодаюць пэўным маёмасным цэнзам. Адначасова быў зацьверджаны Статут гарадоў, які распаўсюджваў на жыхароў каралеўскіх
16 Гл. Шпорлюк Р. Досліджуючн драму історіі, або Національні шляхн до сучасностн//Зустрічі. 1991. №2. С. 76—82.
гарадоў права абароны ад самаводьнага арышту (neminem captivabimus), права вадодаць зямдёй, абмежаванае прадстаўніцтва ў сойме, уводзіў муніцыпаяьнае самакіраваньне і спрашчаў набыцьцё шяяхецкага статусу.
Канстытуцыя 3 траўня быда прынятая ад імя нацыі і абвяшчаяа, што ўся ўдада паходзіць ад нацыі. Сядянства быдо названас яе «самай шматяікай часткай». Безьзямеяьную шяяхту, якая здаўна скяадаяа магнацкую кяіентэяю. пазбавіяі права гояасу ўвядзеньнем маёмаснага аяьбо фінансавага цэнзу.
Канстытуцыя не адкінуяа канцэпцыі грамадзкіх станаў, аяе сьцьвярджэньнем. што ўсе яны ствараюць нацыю, надаваяа паняцьцю «нацыя» мадэрнае значэньне.
Аднак крах дзяржаўнасыді ў выніку падзеяаў краіны перашкодзіў пераўтварэньню ўсяго ейнага насеяьнійтва ў мадэрную пояьскую нацыю.
МААЭРНЫЯ HAUbll:A3bBE ЭЎРАПЕЙСКІЯ ІАЭІ
У той час як продкі не перажывалі нічога большага за вайну, тры апошнія пакаленьні перажылі бясконца больш разнастайны досьвед, а менавіта ўзьнікненьне новых прынцыпаў жыцьця, новую масавую дзяржаўную адукацю, імклівыя зьмены ўсеагульных абычаёў культуры ілітаратуры. Узрушэньніжыцьця, адбытыя, напрыклад, у пару рэфар.мацыі і каляніялізму, — нішто ў параўнаньні з нашымі.
Якаб Буркгарт. 1871.
Паняцьце нацыі як супольнасыді арыстакратаў, аб’яднаных ляяльнасьцю да пэўнай палітычнай улады, і якая не ўлучае сялянства і іншых «нізкіх» сацыяльных групаў, пачало перажываць у Заходняй Эўропе крызіс раней, чым у Рэчы Паспалітай напярэдадні яе краху. Ен суправаджаўся зьмяненьнем функцыянальнай ролі культуры грамадзтва. Яна перастала мацаваць існую дагэтуль станавую герархію зь яе жорсткімі, абсалютызаванымі і непераадольнымі сацыяльнымі адрозьненьнямі, г.зн., паводле Гелнэра. выкарыстоўвацца найперш дзеля таго, каб вылучаць прывілеяваныя групы, падкрэсьліваць іх выключнасьць і права на ўладу, узмацняючы іх харызму і мінімізуючы небясьпеку парушэньня статусу. Больш за тое, з канца XVIII ст. у тагачасным «цывілізаваным сьвеце» становішча, калі статус вызначаўся паводле нараджэньня, а розьніца ў статусе суправаджаецца розьніцай у культуры, пачынае лічыцца ненармальным.
Санкцыяваная грамадзтвам сыстэма адукацыі накіроўвасцца на масавае выхаваньне сьвядомых і дзейных гра.мадзян, якія актыўна ўплываюць на разьвіцьцё грамадзтва, якое цяпер не дапускае адвольнага завышэньня статусу якой-небудзь падгрупы грамадзян на грунце яе культурнай перавагі.
Калі пры фэадалізьме грамадзтва кансалідавалася герархічнай структурай, а суб’ектам гісторыі выступала нс асоба, але род, а сацыяльная мабільнасьць была па-за законам, то ў мадэрны час ролю злучальнага элемэнту пачынае выконваць культура, якая эмансыпуецца ад сваёй ранейшай вузкай функцыі захавальніцы этнічнай га.магеннасьці. Пры фэадалізьме сацыяльная структура разумелася як герархічная сыстэма грамадзкіх роляў і вызначала жыцьцё асобы ў такой высокай слупені, што тая асоба не ўважала культурныя адрозьнсньні за істотныя. У мадэрных грамадзтвах клясавыя бар’еры значна больш пранікальныя, сацыяльныя ролі не перадаюцца ў спадчыну. і дзеля гэтага сацыяльная мабільнасьць рэзка ўзрастае.
Зусім іншы харакгар пры фэадалізьме мае і ступень пранікненьня дзяржавы ў жыцьцё грамадзтва. Яшчэ на пачатку XVIII ст. дзяржава была вымушана дзяліць свае палітычныя функцыі з
царквой, арыстакратыяй і іншымі карпарацыямі. Цэлыя сфэры грамадзкага жыцьця ня ведалі прысутнасьці дзяржавы адьбо іншых цэнтральных падітычных сіл. У сфэру дзяржавы ўваходзіда дыпля.матыя і вайна, а ўнутры краіны толькі бязладнае адміністраваньне вышэйшых узроўняў правасудзьдзя і падаўленьня (М. Ман). Толькі ў саюзе з царквой манархі маглі пранікнуць у розныя сфэры грамадзкага жыцьця, што віравала за іх дварамі. Мадэрная ж дзяржава становіцца ўсёпранікальнай структурай, якая легітымізуе сябе спасылкай на нацыю.
Апрача таго, эканамічнае ўмацаваньне трэцяга стану ламала status quo ў эканамічным жыцьці, і ягоная культура паступова выцясьняла культуру арыстакратыі. У краінах накшталт Брытаніі, Францыі і Злучаных Штатаў, дзе трэці стан набраў сілу ўжо ў XVIII ст., нацыяналізм паказаў сябе збольшага ў палітычных і эканамічных вымерах (хаця ягоныя праявы гэтым нс абмяжоўваліся). Там жа, дзе трэці стан быў слабы і на пачатку XIX ст. знаходзіўся ў зародкавым стане. як у Нямсччыне. Італіі і заходніх славян, нацыяналізм паказаў сябе псраважна ў культуры.
Хоць прынята ўважаць, што француская нацыя інстытуцыянальна, культурна і палітычна існавала ў сьвядомасьці і паводзінах адукаваных клясаў прынамсі з XVII ст., напярэдадні Францускас рэвалюцыі паняцьце «нацыі» мела дамадэрнас сэнсавас напаўненьне. Гэта вынікас. напрыклад, з «Энцыкляпэдыі» Дыдро і Далямбэра, напісанай і выдадзенай у пэрыяд паміж 1751 і 1766 гадамі. У ёй народ выступае. па сутнасьці. вузкай сацыяльнай праслойкай («сама кляса людзей. якія складаюць народ, усё больш і больш звужаецца... Цяпср гэтая частка нацыі абмяжоўвасцца работнікамі і земляробамі»)1.
Яшчэ Мантэск’ё катэгарычна заяўляў, што нацыя складаецца з шляхты і духавенства. У антрапалёгіі ягонага сучасьніка I. Канта таксама ўжываўся дамадэрны панятак «нацыі» як «спосабу паз-
1 Фнлософня в «Энцнклопеднн Дндро н Даламбера». Москва: Наука, 1994. С. 344.
наньня ўнутранай сутнасьці людзей на грунце іх вонкавай сутнасьці» («Art, das Innere des Menschen aus dem Ausseren zu erkennen»)2, a таксама як «характарыстыка народу». «Народ» (populus) — «гэта разьмешчаная ў адной мясцовасьці маса людзей, якая ў пэўным сэнсе складае адзінас цэлае» («die in cincm Landstrich vereinigte Menge Menschen, in so fem sie ein Ganzes ausmacht»). Паняцьцс народу (populus) y разуменьні Канта — зборнае. яно складаецца з «нацыі» (gens) і «чэрні» (vulgus), прычым чальцы апошняй з прычыны сваіх «процізаконных» («gesetzeswidriges») паводзінаў ня могуць быць грамадзянамі. Нацыя па сутнасьці ў Канта азначае толькі тую частку народу, якая дзякуючы свайму «грамадзкаму становішчу ўваходзіцьу грамадзкае цэлае» («gemcinschaftliche Abstammung zu cinem biirgerlichen Ganz.cn erkennt»)3.
Нацыя як маральная катэгорыя стала асноўнай ідэяй, якую францускія асьветнікі супрацьпаставілі ранейшай ідэі дзяржавы, лсгітымнасьць якой мсла трансцэндэнтнае паходжаньне. У выдадзенай у студзені 1789 г. брашуры пад назвай «Што такос трэці стан» абат Сіес выставіў новую. рэвалюцыйную ідэю нацыі: з трох станаў, якія ўтвараюць грамадзтва, г.зн. духавенства, шляхты і «трэцяга стану» — так званых простых людзей, — дабрабыт усяго грамадзтва забясьпечваецца толькі працай трэцяга стану. 3 гэтага вынікас: першы і другі станы ня ёсыдь часткамі нацыі, та.му што нс сітрыяюць яе дабрабыту; нацыю складае толькі трэці стан, народ: «Што такое трэці стан? Усё! Нацыя — гэта супольнасьць аднадумцаў, якія падпарадкоўваюцца аднаму праву і рэпрэзэнтуюцца адным заканадаўствам»4.
2 Гл. Kant I. Schriften zur Anthropologic, Geschichtsphilosophie, Politik und Padagogik. Hg. von Wilhelm Weischedel. Frankfurt am Main: Suhrkamp. 1993.
3 Аднак Кант такі паўплываў на мадэрны нацыяналізм, вылучыўшы паняцьце аўтаноміі добрай волі асобы, якое пасьля пераасэнсаваньпя было выкарыстана да культурных. найперш моўных супольнасьцяў, якія сталі разглядацца як асяродак культурнай своеасаблівасьці.
4 Гл. Sieyes Е. Qu’est-ce que le Tiers Etat? Preface de J. Tulard. Paris: PUF, 1982.
Толькі народ утварае нацыю і толькі гэты народ-нацыя можа ў даяейшым легіты.мізаваць дзяржаву і ўладу. Гэтая новая нацыя кяадзе пачатак усяму. Яс вояя заўсёды законная, бо яна сама закон. Нацыя дас дзяржаве яе канстыяуцыю, зь яе вырастаюць усе дзяржаўныя ўлады, нацыя ў выгяядзе вольнага народу ёсьць сувэрэнам. што й зацьвсрдзіла дэклярацыя правоў чалавека і грамадзяніна 26 жніўня 1789 г.: «Нацыя ёсьць фундамэнтальнай падставай якога-любя сувэрэніяэту. Органы і індывіды ня маюць права ажыцьцяўляць уладу, калі яна не паходзіць ад народу».
Вось жа, легітымнасьць гэтай заснаванай на новай і болын абстрактнай форме сацыяльнай інтэграцыі «нацыі-супольнасьці» псраўзыходзіла лсгітымнасьць дзяржавы і выступала большым маральным аўтарытэтам у параўнаньні зь ёй. Пасьля францускай рэвалюцыі «нацыя-народ» як палітычная супольнасьць рашуча выцесьніла на другі плян дагэтулсшнія маральныя аўтарытэты грамадзтва: манархію і царкву. Зьвязаныя зь імі міты і ляяльнасьці згасьлі. Улада. паслупова вызваляючыся ад ранейшых рэлігійных забавязаньняў. стала інструмэнтам абароны калсктыўных сьвсцкіх і ўсё часьцей нацыянальных інтарэсаў (іх паняцьцс акурат і зараджасцца ў гэтую пару), а адданасыдь нацыі становіцца больш высокім абавязкам, чым ляяльнасьць фактычнай уладзе.
Іншымі словам, да францускай рэвалюцыі францускі нацыяналізм быў апазыцыйным рухам, накіраваным супраць дзяржаўнай удады, а паняцьце нацыі як сукупнасьці ўсіх палітычна актыўных гра.мадзян. у асновс якога ляжыць прызнаньне яе чальцамі прынцыпаў роўнасьці. свабоды і братэрства. рансй ня мела якіх-колечы значных артыкуляцыяў у інтэлектуальным дыскурсе. He існавала і «рэспубліканскага» міту дзяржавы, чыя легітымнасьць грунтуецца на дэлегаванайусім грамадзтвам уладзе. Паняцыдс нацыі і нацыянальных інтарэсаў не выкарыстоўвалася і як інструмэнт легітымацыі бягучага палітычнага курсу альбо як падстава для дасягнсньня адзінства і цэльнасьці дзяржавы. Калі да рэвалюцыі абсалютызм успрымаўся нават у інтэлектуальным асяродзьдзі як інструмэнтрацыянальнага ўпарадкаваньня сьвету, то пасьля яе нарожным элемэнтам уяўленьня
аб ідэальным сацыяльна-палітычны.м ладзе становіцца нацыянальная дзяржава, якая спалучыла рацыяналізм і ўнівэрсалізм Асьветніцтва і пазьнейшую веру рамантыкаў у народны дух.
Прынцыпы роўнасьці, свабоды і братэрства на аснове супольнага палітычнага волевыяўленьня ў Францыі сталі ўспры.мацца як базіс адзінства ўсяго грамадзтва, чым не маглі быць нават такія сацыяльна рэлевантныя элемэнты, як культура, мова, этнічнае паходжаньне альбо нават супольная мінуўшчына. Многія пэрыфэрыйныя рэгіёны былі далучаныя да Францыі параўнаўча позна і таму мелі вялікія культурныя адрозьненьні. Дарэвалюцыйная Францыя, апрача ўсяго, не была і адзінай праўнай прасторай. На поўдні і на поўначы краіны існавалі розныя сыстэмы гтрава і функцыянавалі розныя заканадаўствы.
Інтэлектуальныя наступствы Францускай рэвалюцыі для эўрапсйскага мысьленьня можна фармуляваць наступным чынам: а) яна замацавала аўтарытэт асобы ў грамадзтве; б) выставіла на парадак дня пытаньне ўкараненьня сьветагляду новага тыпу — нацыянальнага сьветагляду; в) дала штуршок для стварэньня нацыяў у астатніх частках Эўропы5.
Француская рэвалюцыя «вынайшла новы тып палітычнага дыскурсу і практыкі, які.мі мы карыстаемся і цяпер», яна вывела «на гістарычную сцэну... пракгычны і ідэалягічны спосаб грамадзкай дзейнасьці, падобнага якому раней не існавала»6. Яна была ня столькі буржуазная, колькі нацыяналістычная, а яе самым важным наступствам было «зьяўленьне новай канцэпцыі і выхад на пстарычную сцэну нацыяналізму»7.
Нованароджаны нацыяналізм быў «творам бяз аўтара» і ўзьнік хутчэй з вымогаў моманту і магчымасьцяў яшчэ не народжанай
5 Забужко О Філософія украінськоі ідеі та европейськнй контекст: Франківськнй період. Кнів: Наукова думка, 1992. С. 23.
6 Шпорлюк Р. Комунізм і нацюналізм. Карл Маркс протн Фрідріха Ліста: пер. з анг. Кнів: Основн, 1998. С 27.
7 Тамсама. С. 148.
ідэалёгіі (якая, гаворачы словамі лорда Эктана, супрацьстаяла тэорыі, што ў нацыі як супольнасьці людзсй няма супольных правоў), чым як вынік сыстэматычных інтэлектуальных высілкаў нейкага тэарэтыка.
Француская рэвалюцыя запачаткавала ня толькі новую ідэалёгію, але і новы разнавід калектыўнай ідэнтычнасьці і нацыі, Яе новае паняцьце не было зьвязана толькі з такімі прыкметамі, як супольная культура, мова, паходжаньне альбо нават гісторыя. Гэта не нямецкі Volk, аб'яднаны адзінствам расы альбо культуры і да якога індывіды належаць незалежна ад уласнай волі. Наадварот, гэта цела. створанае сьвядомымі грамадзянамі, якое існуе толькі дзякуючы іх добраахвотнаму ўдзелу ў своеасаблівай грамадзкай дамове. Іх лучыць ня раса альбо гісторыя, але правы і абавязкі8.
Так зразуметы народ (а не шляхецкая нацыя, як яшчэ стагодзьдзе таму) ёсьць сувэрэнам, і яго асобныя чальцы не падданыя, але «грамадзяне». Праўная і рацыянальная ідэя грамадзянства была самай ілыбокай ідэяй Францускай рэвалюцыі9.
Каб лепш зразумець інтэлектуальны кантэкст фармаваньня новага паняцьця нацыі ў Францыі, варта зьвярнуць увагу на дзьве канкурэнтныя палітычныя плыні таго часу і іх ідэалёгіі. У адрозьненьне ад сваіх палітычна памяркоўных праціўнікаў, жырандыстаў, якія выступалі за пашырэньне правоў і паўнамоцтваў рэгіёнаў і за фэдэрацыйны лад дзяржавы, радыкальна настроеныя якабінцы ігнаравалі любыя лякальныя адрозьненьні і адмаўлялі яшчэ жывым рэгіянальным культурам у праве на існа-
8 Водгульле гэтых дзьвюх канцэпцыяў нацыі можна бачыць у сучаснай палітыцы натуралізацыі імігрантаў у Францыі і Нямеччыне: калі ў першым выпадку падставай для атрыманьня грамадзянства ёсьць працяглае пражываныіе ў краіне, то ў другім — этнічнае паходжаньне, дзеля якога турэцкі.м гастарбайтэрам адмаўлялі ў грамадзянстве. а этнічныя немцы з былога СССР атрымлівалі яго без асаблівых турботаў.
9 Гл, Palmer R.R. Man and Citizen. Applications of Individualism in the French Revolution // Essays in Political Theory, presented to G.H. Sabine. New York, 1948.
ваньне. Для якабінцаў прынцып палітычна сьвядомага грамадзтва роўных з гледзішча закону грамадзян — незалежна ад сацыяльнага і матэрыяльнага стану, паходжаньня, рэлігійных перакананьняў і культурных адрозьненьняў — не дапускаў стварэньня з боку меншасьцяў любых, ня кажучы ўжо пра фэдэрацыйныя, структур. Француская мова абвяшчалася «мовай свабоды і вызваленьня», у той час як мовы правансальцаў, баскаў. карсыканцаў, флямандцаў, эльзасцаў і іншых народаў Францыі заставаліся сродкам увекавечваньня «панаваньня фанатызму... папоў і арыстакратаў»10.
Нацыя была вызваліцелькай ад фэадальнага рабства і носьбіткай культуры: толькі нацыянальная мова разглядалася як сапраўдная «культурная мова». Брэтонскую мову рэвалюцыянэры абвясьцілі мовай забабонаў, нямецкую — эміграцыі і антырэспубліканізму, а басконскую — мовай фанатызму. I на ўсіх іх разам начапілі бірку «барбарскіх жаргонаў» і «вульгарных дыялектаў».
Як вядома з гісторыі, якабінцы страцілі ўладу, але іх канцэпцыя пабудовы нацыі і дзяржавы перамагла. Ідэя цэнтралізаванай нацыянальнай дзяржавы адпавядала ідэі грамадзтва, заснаванага выключна на мэтафізычных вартасьцях роўнасьці і братэрства. Зь іншага боку, яна працягнула цэнтралізатарскія памкненьні манархаў і з гэтага гледзішча выражала імкненьне да палітычнага панаваньня: жыхары рэгіёнаў з ускраінаў не разумелі цэнтральнае мовы, і яе навязваньне дазваляла дасягнуць больш эфэктыўнай палітычнай мабілізацыі.
Такім чынам, з канца XVIII ст. «нацыя» пачынае ставіць супольныя палітычныя задачы і дае жыцыдё ідэі нацыянальнай місіі і пакліканьня (зрынаньне эўрапейскіх тыранаў і вызваленьне народаў Эўропы для францускіх рэвалюцыянэраў-якабінцаў); нацыянальная дзяржава адцяпер ёсьць гарантам пра-
10 Шпорлюк Р. Комунізм і націоналізм. Карл Маркс протн Фрідріха Ліста: пер. з анг. Кнів: Основн, 1998. С. 148.
воў усіх, хто належыць да яе. Нацыя становіцца адзінай легітымнай крыніцай улады. і толькі той, хто належыць да яе, можа карыстацца свабодамі і правамі грамадзяніна. Свабода цяпер адносіцца да кампэтэнцыі грамадзтва. незалежнасьць якога адстойваецца не рукамі наймітаў, але крывёй «сыноў нацыі». Вайсковыя посьпсхі францускай рэвалюцыйнай арміі паказваюць, што апэляцыя да рэвалюцыйнай салідарнасьці нацыі была ня толькі абстрактнай канструкцыяй, але і зброяй у палітычнай барацьбе, інструмэнтам пасьпяховай мабілізацыі масаў.
Рэзка ўзрастае роля нацыянальнай мовы як агульнапрынятага, агульнаўжывальнага і неабходнага сродку камунікацыі. Яе важныя якасьці — стандартызаванасьць, дакладнасыдь і зразумеласьць, у адрозьненьне ад мовы мясцовых аграрных этнічных групаў, дзе працэс камунікацыі вызначаўся кантэкстам, тонам. мігамі. асобай, сытуацыяй. У дамадэрны час камунікацыя як такая нс патрабавала дакладных формулаў. Зразумеласьць мовы была прывілеем царкоўнікаў, часткай іх карпарацыйнай таямніцы. У цесным сьвецс замкнёнай грамады моўная дакладнасьць была б прыкметай пэдантычнасьці. гграявай нспавагі, незразумелай і непрымальнай перашкодай11.
Паводле іроніі лёсу, акурат рэфармацыя Марціна Лютэра, што выклікала міжкафэсійныя войны і тэрытарыяльны падзел і. як вынік, стварыла мноства культурных і палітычных цэнтраў, істотна замарудзіла выпрацоўку адзінай нямецкай культуры і нямецкас нацыятварэньне. Хоць у Нямеччыне ўжо ў XVII ст. былі заснаваныя таварыствы нямецкай мовы, якія ставілі на мэце яе разьвіцьцё і кшталтаваньне, а Ляйбніц і ягоныя аднадумцы пачыналі выкарыстоўваць нямецкую мову ў навуцы, адміністрацыі і выкладаньні. ва ўнівэрсытэтах панавала лаціна, а княскія
11 Гелнер Е. Націіта націоналізм; Нацюналізм: Пер. з англ. К.: Таксон. 2003. С. 65.
двары і ўся адукаваная публіка да канца XVIII ст. гаварылі пафранцуску12.
Двор нямецкага караля Фрыдрыха II гаварыў па-француску, a сам кароль гукаў па-нямецку з памылкамі. Толькі ў XVIII ст. нямецкія ўнівэрсытэты пачалі рыхтаваць столькі інтэлігенцыі, колькі спатрэбілася для зьмены кулыурнага становішча. У тую пару, г.зн, калі немцы не валодалі ні культурным, ні палітычным, ні рэлігійным адзінствам, прыкметай прыналежнасьці да нацыі пачынае разглядацца адзінства культурнай традыцыі, якое разумецца як адзінства сэкулярызаванай культуры, у прыватнасьці мовы'3.
Адначасова з абуджэньнем цікавасьці да ўласнай гісторыі, культуры і фальклёру немцы засвойваюць назоў Германія. Усе найлепшыя якасьці германскіх плямёнаў зьвязваюцца з сучаснымі немцамі, хаця на германскую спадчыну маглі прэтэндаваць ангельцы, нідэрляндцы і скандынавы (пазьней такі мэтад нацыятварэньня давядзе сваю жывучасьць на ўсходзе Эўропы). Акурат у сярэдзіне XVIII ст. былі выдадзеныя першыя зборнікі нямецкіх народных песень. Назіраўся надзвычайны рост кніжнай прадукцыі, асабліва публіцыстыкі. Паводле падлікаў бэрлінскага кнігагандляра Фрыдрыха Нікалая, у 1779 г. каля 20 тыс. чалавек ва ўсёй Нямеччыне ўдзельнічалі ў нацыянальным руху, г.зн. рэгулярна набывалі кнігі на нямецкай мове.
Гэты буйнамаштабны паварот да нямецкай гісторыі і культуры будзе пагпыблены нямецкімі рамантыкамі, якія разам зь іншымі
12У эўрапейскіхунівэрсытэтах доўга захоўвалася лацінская мова выкладаньня: да пачатку XVIII ст. нацыянальныя мовы не выкарыстоўваліся ні ў водным зь іх. і ўлучна да канца XVIII ст. лаціна «захоўвала манаполію» на вялікую колькасьць унівэрсытэцкіх дысцыплін.
13 Клопат аб нямецкай мове спалучаўся з імкненьнем разьвіваць нямецкую літаратуру і знайсьці свой асаблівы шлях (Sonderwege), незалежны ад клясыцысцкіх францускіх узораў Дзякуючы крытыцы францускага клясыцызму і высокай ацэнцы твораў Шэксьпіра адбывалася нацыянальная ідэнтыфікацыя нямецкіх эліт. Францускі клясыцызм абвяшчаўся «вычварным і штучным», а творы
прадстаўнікамі літаратурнай інтэлігенцыі ў гэты час становяцца фактычна на чале нямсцкага нацыянальнага руху.
I ўсё ж напярэдадні Францускай рэвалюцыі на палітычна, рэлігійна і сацыяльна разьяднаных нямецкіх землях, што фармальна ўваходзілі ў «Сьвятую Рымскую імпэрыю германскай нацыі», не існавала дастатковых перадумоваў для росквіту мадэрнага нацыяналізму. У 1773 г. ня.мецкая нацыя па сутнасьці была не адзінай нацыяй, а «агрэгатам многіх нацыяў» (Х.-М. Віланд). Нямецкі нацыянальны рух абапіраўся толькі на вельмі вузкія пласты насельніцтва — на эліты грамадзтва.
«Сьвятая Рымская імпэрыя». якая, паводле трапнага выразу Вальтэра, не была ні «сьвятой», ні «рымскай», ні «імпэрыяй», была пакліканая сымбалізаваць адзінства германскай нацыі. Аднак ужо ў яс назьве існавала супярэчнасьць паміж хрысьціянскай традыцыяй трансцэндэнтнага разуменьня хрысьціянскага валадарства божага і зацяжным крызісам рэлігійнага адзінства ў нямсцкіх княствах. Яшчэ адной прычынай нясьпеласьці нямецкага нацыяналізму ў канцы XVIII ст. была адсутнасьць моцнага цэнтру. вакол якога магла б зьяднацца нацыя:
Імпэрыя працягвала быць фокусам патрыятызму і народных пачуцьцяў але была няздольная аб ’яднаць краіну. У імпэрыі была традыцыя, але большасьць пазытыўных ас-
Шэксьпіра — «натуральнымі і арыгінальнымі». Той. хго пісаў у другой палове XVIII ст. па-нямецку, рабіў гэта ня толькі таму, іпто гэтага вымагаў літаратурны рынак, а ў імя нацыі, дух якой лунаў над дзяржаўнымі межамі і адмяжоўваў немцаў адфранцускай культуры. У 1785 г адзін зь нямецкіхнацыянальныхактывістаўвыставіў патрабаваныіе. што нсмцы не павінны больш «малпаваць чужыя моды».
Гл. Данн Отто. Нацнп н нацноналнзм в Германнм. 1770—1990. Санкт-ГІетербург: Наука, 2003.
Нямецкая гістарычная драма палягала ў тым, што сьпярша мова і этнічная прыналежнасьць была спосабам «шляхетнай» барацьбы з вонкавым ворагам — францускім засільлем, але неўзабаве была скарыстаная супраць унутранага ворага — жыдоў (Э. Сьміт).
пэктаў сацыяльнага жыцьця — адміністрацыйнае кіраваньне, гандаль, абарона z адукацыя — цалкам перайшлі пад кантроль княстваў. Нямецкай дынастыі, якая магла б факусаваць нацыянальныя пачуцьці, не існавала14.
Нямецкі нацыянальны рух ня мог прапанаваць узьнікаючай нацыі рэалістычнай схемы рэарганізацыі, а «фокусам грамадзкай думкі заставаўся мясцовы князь, а ня ўся нямецкая нацыя» (М. Г’юз). Таму ў канцы XVIII ст. у асяродзьдзі нямецкіх эліт пануе пачуцьцё разгубленасьці, выкліканае гамаваньнем нацыянальнай праграмы. Гётэ і Шылер пісалі ў сваіх датаваных 1796 г. «Ксэніях»:
Deutschland? Aber wo liegt es? Ich weiss das Land nicht zu finden. Wo das gelehrte beginnt, hort das politische auf. Zur Nation euch zu bilden, ihr hioffet es, Deutsche, vergebens: Bildet, ihr konnt es, dafur freier zu Menschen euch aus».
(Нямеччына? Але дзе яна знаходзіцца? Я ведаю, што гэтую краіну не знайсьці. Там, дзе пачынаецца духоўнае, сканчаецца папітычнае. Стаць нацыяй дар.мавы, немцы, спадзяецеся: станьце замест гэтага вольнымі людзьмі.)
Ф. Шылер у паэтычным фрагмэнце «Нямецкая веліч» («Deutsche GroeBe») (1797 альбо 1801 г.) таксама тонка ўлавіў гэтыя настроі. Адначасова ў яго гучыць пропаведзь нямецкага мэсіянскага пакліканьня («Наша мова авалодае сьветам»), якая будзе пазьней падхопленая і разьвітая І.-Г. Фіхтэ:
Нямецкая імпэрыя і нямецкая нацыя — гэта дзьве розныя рэчы. Веліч немцаў ніколі не грунтавалася на асобе іх імпэ-
14 Hughes М. Nationalism and Society: Germany 1800—1945. London and Baltimore: Edward Arnold. 1988.
ратара. Незалежна ад палітычнай вартасьці, немцы набылі ўласную вартасьць, і нават калі імпэрыя зьнікне, нямецкая годнасьць застанецца непахісная. Яны валодаюць маральнай веліччу, дзякуючы пацыянальнаму характару яны жывуць у культурнай прасторы, якая не залежыць ад яе палітычнага лёсу і калі палітычная імпэрыяраспадзецца, наша духоўнасьць стане яшчэ больш узвышаная і дасканалая. Нашамова авалодае сьветам. Мова — гэта люстэрка нацыі, і качі мы ўгледзі.мся ў гэтае люстэрка, то ўбачым, што нам адкрываецца вялікая цудоўная карціна саміх сябе.
Француская рэвалюцыя 1789 г., а таксама ідэалягічны і вайсковы «экспарт» гэтай рэвалюцыі ў Эўропу пахаваў Сьвятую Рымскую імпэрыю і ўзмацніў першапачаткова культурны і апалітычны, «акадэмічны» (М, Ман) нацыяналіз.м у Нямеччыне і Аўстрыі. Пад іх уплывам узмацніліся нацыянальныя стэрэатыпы, цэлыя народы пачалі супрацьстаяць адзін аднаму. Мова стала асноўны.м сродкам адрозьненьня «нас». этналінгвістычнай супольнасьці, ад «іх», іншароднай палітычнай адміністрацыі, і тым самым падставай для вынаходу будучых нацыяў.
Палітычны крызіс і наступны за ім канчатковы распад імпэрыі зрабіў для нямецкай грамадзкай думкі і эліт актуальнай мадэрнлто канцэпцыю сх вэрэнітэту Нямецкая нацыянальная думка таго часу псраарыентуецца на нямецкія інтарэсы і мадэлі разьвіцьця. Гегель ставіць перад нямецкай палітыкай канкрэтныя патрабаваньні:
Найважнеішіае, з чаго складаецца дзяржава, а менавіта дзяржаўнаяўлада, ажыцьцяўляецца імпэратарам і прадугледжвае ўзаемадзеяньне ўсіх частак (mit Mitwirkung der Teile er rich ten) грамадзтва... Існаваньне Гер.манскай ілтэрыі будзе магчыма толькі тады, калі будзе добра арганізавачая дзяржаўная ўлада / нямецкі чарод ізноў будзе судакранацца зь імпэратарам і і.мпэрыяй.
Гегель у гэтым фрагмэнце карыстаецца, па сугнасьці, мадэрным паняцьцем нацыі, зьвязаным зь дзяржавай (вызначанай як «увасабленьне маральнай ідэі») і з народам, прэзэнтаваным грамадзянамі, што ўзаемадзейнічаюць міжсобку. Ідэю пра нацыю як найвышэйшы маральны аўтарытэт (Nation als Verkorperung hochster Moralitat) ён запазычвае ў францускіх асьветнікаў. Паводде яе, у дзяржаве разгортваецца «сусьветны дух» («Wcltgeist»), і ўвасобленая ў дзяржаве ідэя дазваляе ажыцьцявіцца «нацыянальнаму духу» («Volksgeist»)15. Сусьветны дух не праяўляецца раўнамерна і адначасова ва ўсіх нацыянальных духах. Паводлс Гегеля, існуюць народы, у якіх няма дзяржаваў, і таму як «род, арда, племя, статак і г.д.» яны стаяць на ніжэйшай ступені ў сусьветнай гісторыі. Цывілізаваныя нацыі ўважаюць іх за барбараў.
У «Лекцыях аб гісторыі філязофіі гісторыі» Гегель скептычна ацэньваў культурныя пэрспэктывы славянскіх нацыяў, намякаючы, што ўсе яны яшчэ недалёка сышлі ад барбарскага стану:
15 Адным зь першыху нямецкай філязофіі апэраваць катэгорыяй «National-Geist» стаў філёзаф Ф.-К. фон Мозэр. Ягоная кніга «Пра нямецкі нацыянальны дух» («Von dem Deutschen National-Geist»), якая ўбачыла сьвет у 1765 г, пачыналася так:
Мы — народ з адной назвай і мовай, кіраваны адным Гаспадарам, вядзёны адзінствам, шпю абумоўлівае наш дзяржаўны лад, правы і абавязкі, зьвязаны зь Ім грамадзка значным інтаржам да волі, неад'емны ад Яго балый чым тысячагадовым нацыянальным быцьцём для дасягненызя гэтай важнаймэты (auf Einer mehr als hundert/ahrigen Nationalversammhmg zu diesem wichtigen Zweck vereinigt), сваёй сілай i магутнасыро першая дзяржава ў Эўропе, чые каралеўскія кароны зіхцяць на нямецкіх галовах, і тое, якмы ёсьць, шпю стагодзьдзямі мы зьяўляёмся загадкай палітычнага ўладкаваньня, здабычай суседзяў, прадметаў іх кпінаў, вылучае насу гісторыі сьвету, нас, пазбаўленых адзінства, бясьсільных, дзеля нашай разьяднанасыр, даспюпіковалюуных, каб сябе шкадавауь, і слабых, каб сябе выратавауь, глухіх да гордасьуі нашага імя, абыякавых да годнасьуі законаў, раўнівых да нашага Гаспадара, шпю сее недавер паміж намі, непасьлядоўньйчі ў прынцьтах, схіпьнымі ўжывауь сілу ў іх ажыуьуяўленьні, намі, велічнымі і ўсё-ткі пагарджанымі, патэнцыйна шчасьлівым, алеўрэальнасьуі вартым жалю народам.
Гл. Eckstein K.F.C. v. Moser, Rechtsund Staatstheoretisches Denken zwischen Naturrecht und Positivismus. GieBen, 1973.
Славянскія нацыі займаліся земляробствам. Аднак такі стан рэчаў выклікае падзел [нацыі] на паноў і халопаў. Пры земляробстве пераважае пакарэньне прыроды; пры такой працы чалавечай дзейнасьці і суб 'ектыўнай актыўнасьці знаходзіцг{а ўсё менш месца. Таму славяне маруднеіі і цяжэй прыйшлі да фундамэнтальнага пачуцьця (Grundgefuehl) суб'ектыўнай самасьці, усьведамленьня агульначалавечых вартасьцяў, да таго, што мы раней называлі дзяржаўнай уладай, і яны ня могуць удзельнічаць ва ўзыходзячым сонцы (Рэфармацыі)16.
Народы, у якіх сусьветны дух не праяўляецца раўнамерна, Гегель адносіў да «негістарычных». Народы альбо нацыі (Гегель атаясамліваў Volk і Nation) бываюць «гістарычныя» і «негістарычныя» залежна ад свайго прагрэсу ва ўсьведамленьні свабоды. Падчас гэтага ўсьведамленьня чалавецтва праходзіць праз тры тыпы цывілізацыі: дэспатычную ўсходнюю (свабода ў ёй ёсьць толькі прывілеем дэспата), рымскую (у якой свабодай карысталася ня ўсё грамадзтва, а толькі яго асобны пласт) і — гсрманскую, якая дае чалавеку поўную свабоду. У меру разгортваньня ідэі свабоды рэалізуецца сусьветны дух, які найбольш цэльна ўвасабляецца ў дзяржаве. Сама дзяржава выконвае асаблівую ролю «брамы Бога ў сьвет». У гістарычна безьдзяржаўных народаў дзеля адсутнасьці ўласнай дзяржавы, асноўнага суб’екта сусьветнай гісторыі, няма і гісторыі. Усе негістарычныя народы раней ці пазьней зьнікнуць17.
Хоць такія развагі мелі больш супольнага з палітычнай публіцыстыкай, чымся з навукай у строгім сэнсе, сам падзел нацыяў на гістарычныя і негістарычныя ггрыжыўся ў навуцы і дагэтуль
16 Гл. Hegel G.W.F. Vorlesungen ueber die Geschichte der Philosophic der Geschichte. Berlin, 1949.
17 Параўн. Rudnytsky I. Observations on the Problem of «Historical» and «NonHistorical» Nations// Journal of Harvard Ukrainian Studies. 1981 № 5. S. 358—368.
выкарыстоўвасцца ў дасьледаваньнях усходнеэўрапейскіх нацыяналізмаў18.
У XIX ст. «гістарычныя нацыі» захавалі. а «негістарычныя нацыі» канчаткова страцілі шляхту сваёй жа нацыянальнасьці. «Гістарычныя нацыі» панавалі ў гарадох, нават на такіх тэрыторыях, дзе пераважала насельніцтва зь «негістарычных нацыяў», і таму рамесьнікі і гандляры станавіліся чальца.мі «гістарычных нацыяў» з самага нараджэньня альбо ў працэсе асыміляцыі19.
Дзеля таго, што Гегель дыстанцыяваўся ад праблемаў этнічнага і моўнага адзінства, ягоная канцэпцыя нацыі лічыцца палітычнай і, адпаведна, больш блізкай да ідэяў Мантэск’ё і Русо, чымся да нямецкага рамантызму. Прадстаўнікі апошняга разумелі нацыю як кулыурную супольнасьць людзей, зьвязаных адной мовай, культурай, «духам». У іх панавала культурнае разуменьне паняцьця Volk, заснаванае на супольнай мове, супольных звьгчаях і супольнай гісторыі. (Француз Адэльбэрт фон Шамісо стаў нямецкім пісьменьнікам, паводле ўласнага прызнаньня, «дзякуючы нямецкай мове, мастантву, навуцы і рэлігіі».) Яны таксама быжі пераважна арганіцыстамі, перакананымі ў цэльнасьці, старадаўнасьці і біялягічнай прыродзе нацыяў Для Гэрдэра нацыя — гэта «такая ж натуральная расьліна, як і сям’я, — у ёй толькі больш разгалшаваньняў».
18 Сьледам за Гегелем Ф. Энгельс у працы «Рэвалюцыі і контрарэвалюцыі ў Нямеччыне» падзяліў нацыі на «гістарычныя» (немцы, палякі, вугорцы) і «негістарычныя» (чэхі, харваты і іншыя цэнтральнаэўрапейскія народы; украінцаў альбо беларусаў у гэтым кантэксьце Энгельс наагул не згадаў), прыхільна паставіўшыся да нацыянальных памкненьняў першых і, адпаведна, адмовіўшы ў праве на нацыянальнае існаваньне другім. К. Маркс у гэтым сэнсе пайшоў далей Энгельса і да ліку «негістарычныхнацыяў» далучыў жыдоў, назваўшы іх «хімэрнай нацыяй» на той падставе, што ў іх у той час не было ні дзяржавы, ні разьвітага нацыянальнага руху. «Ідэя Карла Маркса аб безьдзяржаўных народах была невуцкай, але мела вялікія наступствы» (Гаген Шульцэ).
19 Хнмка Дж.-П. Зародження польськоі соціал-демократіі та украі'нського раднкалізму в Галнчнні (1860—1890). Кнів: Основні цінності, 2002. С. 21.
Гэрдэр быў гістарыцыстам, дая якога мова была мысьленьнем, што разьвівалася толыа ў сацыяльным асяродзьдзі, а ўвасобленае ў мове мысьленьне ўяўляла сабой унікальную культурную асаблівасьць канкрэтнай сацыяльнай групы, якая валодала і іншымі этнаграфічнымі і культурнымі кодамі. Паколькі кожная нацыя ўнікальная, трэба вярнуць яе ў натуральны стан, атаясаміўшы культурную нацыю з палітычнай і дамогшыся яе нацыянальнага самавызначэньня20, прызнаючы, зрэшты, што «лексыкаграфічная рэвалюцыя ў Эўропе спарадзіла і паступова распаўсюдзіла перакананьне ў тым, што мовы (прынамсі, у Эўропе) ёсыдь, так бы мовіць. асабістай уласнасьцю спэцыфічных групаў — і што гэтым групам, прэзэнтаваным як супольнасьці. належыць аўтаномнае месца ў супольнасьці роўных»21.
Як і Гегель, Гэрдэр атаясамліваў нацыю з народам (Volk), але не на грунце палітыкі, а на грунце мовы і паэзіі, якія ёсьць сапраўднымі падмуркамі нацыі і народу. Мова — базавы элемэнт нацыянальнай сьвядомасьці. Акурат дзякуючы мове грамадзтва цэмэнтуецца, ператвараецца ў адзіны камунікацыйны калектыў. У казках і песьнях выяўляецца душа народу, мова і кульіура — гэта ўнутраны голас нацыяў, якія ёсьць нашмат большым, чым сумай сваіх сяброў: духоўнымі супольнасьцямі людзей, калектыўнымі індывідамі, Божай празорнасыдю. Сьвет уяўляўся Гэрдэру вялізным садам, у якім нацыі разьвіваюцца накшталт расьлінаў паводле асаблівых. таямнічых боскіх законаў. Ніводная нацыя не валодае перавагай перад іншай, але кожная адрозьніваецца ад астатніх. Нацыі па сутнасьці былі індывідамі, якія клапаціліся
20 Зьвязаўшы мовы і нацыю ў адно сэнсавае цэлае («Denn jedes Volk ist Volk; es hat seine National Bildung wie seine Sprache» [Кожны народ ёсьць народам; таму што ён мае сваё нацыянальнае ўладкаваньне, атаксамасваю мову]), Гэрдэр улічваў толькі эўрапейскі культурны досьвед і ігнараваў пазаэўрапейскі. За гэта Б. Андэрсан называў ягоную канцэпцыю «пыхлівай вузкаэўрапейскай канцэпцыяй нацыі».
Андерсон Б. Уявлені спільнотн. Міркування шодо походження й пошнрення нацюналізму: пер. з анг. Кнів: Крнтнка, 2001. С. 91—92.
21 Тамсама. С. 110.
пра ўсіх сваіх чальцоў і пра ўсё чалавецтва. Кожнаму чалавеку наканавана быць чальцом свайго народу, з нараджэньня належаць да нацыі, сувязь зь якой ён захоўвае дзякуючы матчынай мове («Muttersprache»).
Кожны народ (Volk) можа разьвіцца з барбарскага стану і стаць нацыяй, якая валодае «сваім спосабам бачаньня агульных паняцьцяў, спосабам, закладзеным у форме выражэньня, карацей кажучы, наагул у традыцыі»22, толькі праз культуру роднай мовы. Нацыятварэньнс ахоплівае тры элемэнты: усьведамленьне моўнага і этнічнага адзінства. гістарычную сьвядомасьць і ўсьведамленьне гістарычнай місіі. (Дзеля гэтага ў Эўропе XIX ст. назіраецца пераможнас шэсьце гістарычнай навукі, дакладней кажучы, нацыянальнай гістарыяграфіі, якая надзяляла нацыі гістарычнай «адзежай».)
Ідэя непадзельнай і нязьменнай нацыі, народжанай з старадаўняга духу народу, патрабавала абгрунтаваньня ў гамагеннай, узаемазьвязанай. ачышчанай ад сумневаў і няпэўнасьці візіі гісторыі, якая б абгрунтоўвала і прадвяшчала лёсавызначальную пасьлядоўнасьць падзеяў, якія апраўдваюць нацыю на ўсе часы. Кожная нацыя, як заяўляў нямецкі гісторык Леапольд фон Ранке, мае боскую прыроду. Хада ж гісторыі палягае ў тым, каб кожная асобная нацыя выпрацавала свой цалкам адмысловы характар.
Нацыя існуе, каб выканаць ускладзеную на яс гістарычную місію. У тэлеалёгіі нацыі Гэрдэра сьцьвярджалася, што кожны народ мае сваё прызначэньне ў сусьветнай гісторыі (грэкі — для філязофіі, рымляне — для права). Заняволеным, «прыгнечаным» славянам яшчэ далёка да дзяржаўна-палітычнай сьпеласьці. Гэты «галубіны народ» «займае на зямлі больш месца, чы.м у гісторыі»23.
Славяне «далёка жылі ад рымлянаў» і ў меншай ступені, чым нацыі Заходняй Эўропы, засвоілі культурную спадчыну Рымскай
22 Гердер Й.-Г. йден к фнлософнн нсторнн человечества: пер. с нем. Москва: Наука, 1977. С. 373.
23 Тамсама. С. 470.
імпэрыі Гэрдэр супрацьпастаўляў славян і немцаў, бачыў гісторыю іх узасмадачынсньняў як гісторыю ўзаемнага змаганьня і тлумачыў той факт, што славяне знаходзіліся на пэрыфэрыі культурнага і палітычнага жыцьця сучаснай яму Эўропы, геаграфічнымі прычынамі (іх тылы былі адкрытыя для набегаў усходніх татараў...»).
(Падобны дыскурс пра славянаў праіснаваў яшчэ сама менш стагодзьдзс: Макс Вэбэр. чытаючы ў 1895 г. лекцыю ва ўнівэрсытэцс і запэўніваючы. што польскі селянін у пэўным сэнсс жарэ траву, проста гаварыў мовай сваёй эпохі.)
Гэрдэр успрымаў славян хутчэй як «этнічную нацыю», чым як сукупнасыдь нацыяў (тэрмін «славянскія нацыі» ў яго сустракаецца даволі рэдка): праекты пабудовы мадэрных славянскіх нацыяў былі ў найлепшым стане ў пачатковай стадыі. Ен вызначаў геаграфічны арэал іх расьсяленьня, падкрэсьліваў. што славянс вядуць «вясёлас музычнас жыцьцё», і выказваў пры гэтым пажаданьне, каб «зьнікаючыя рэшткі славянскіх звычаяў. песень і сказаў былі сабраныя і каб, у рэшце рэшт. была створаная цэльная гісторыя гэтага племені, чаго настойліва вы.магае агульная карціна чалавецтва»24.
Сваім сьвядомым альбо несьвядомым утапізмам Гэрдэр прапанаваў ідэолягам узьнікаючых славянскіх нацыяў мэтад асваеньня мінуўшчыны і стварэньня гістарычных нарацыяў: утапічнае бачаньне славян канвэртавалася ў славянскія ўтапічныя візіі гісторыі. Канструктары славянскіх нацыяў часта выкарыстоўвалі міты мінуўшчыны для стварэньня ідэалу айчыны. Яны імкнуліся, каб калі-небудзь ён стаў палітычнай рэчаіснасьцю, але адмаўляліся несыді за ягоную рэалізацыю ўсялякую адказнасьць.
Гэтыя і іншыя ідэі Гэрдэра25 мелі ня толькі акадэмічны, але і грамадзкі рэзананс. Адштурхоўваючыся ад іх, І.-Г. Фіхтэ ператварыў дагэтуль успрыманы як «вонкавы», культурна ірэлсвантны
24 Тамсама. С. 472.
25 а) вяршэнства культуры над палітычным ладам краіны; б) адмова ад ідэі самадастатковасьці і культурнай аўтаркіі нацыі; в) адмова прызнаць у якасьці натураль-
крытэр мовы ў асноўны крытэр нацыянальнай самасьвядомасьці. Мова была вынесеная ў цэнтар нацыянальнага быцьця.
Стратэгія сакралізацыі мовы мела сваю перадумову ў крызісе ўяўленьня аб боскім паходжаньні мовы, зьняпраўджаным адно ў канцы XVIII ст. Тое, што мову вынайшлі людзі, а ня Бог, стала зразумелым толыа пасьля таго, як філялёгія ўстанавіла, што сьвятыя мовы не былі ні самыя старадаўнія, ні боскага паходжаньня. Фуко назваў гэта адкрыцьцём мовы — мова стала ўспрымацца як самадастатковая струкіура, якая функцыянуе паводле сваіх унутраных законаў, што перадвызначыла так званую «лексыкаграфічную рэвалюцыю ў Эўропе». Свой унёсак у гэты паварот зрабіла «Дасьледаваньне аб паходжаньні мовы» (1770, выд. 1772) Гэрдэра. якое атрымала ў 1772 г. ганаровы мэдаль Бэрлінскай Акадэміі. Парадаксальна, што адной рукой разбураючы ўяўлсньне аб боскай прыродзе мовы, Гэрдэр другой рукой увекавечыў яго ў сваіх тэарэтычных пошуках.
«Адзіная мова» («gemeinschaftliche Sprache») і «супольны нацыянальны характар» («gemeinsame Nationalcharakter») быў абвешчаны абавязковай перадумовай адзінства Нямеччыны, а сама нацыя вызначаная паводле лінгвістычнай гтрыкметы як «сукупнасьць людзей, якія, нягледзячы на вонкавыя ўплывы на сваю мову, захоўваюць яе, суіснуюць, удасканальваюць у бесьперапынным памаўленьні» («die unter denselbenaussern Einfliissen auf
нага такі стан, калі адна нацыя альбо культура пануе над другой нацыяй альбо культурай (асабліва тады, калі чужая нацыя альбо культура пануе над уласнай нацыяй альбо культурай); г) разьвіцьцё пэўнай кулыуры залежыць ад палітычнай улады, якая можа тармазіць альбо стымуляваць гэтае разьвіцьцё, таму і абарона гэтай культуры ад зьнішчэньня магчымая пры ўмове палітычнай незалежнасьці; д) разьвіцьцё адной нацыі альбо культуры залежыць ад яе ўзаемадачыненьняў зь іншымі нацыямі/культурамі; далейшы досьвед сужыцьця эўрапейскіх нацыяў пакажа, што нярэдка гэтыя ўзаемадачыненьні адбываюцца ў рэжыме ідэалягічнай канфрантацыі; е) усьведамленьне таго, што кожны нацыянальны рух патрабуе выпрацоўкі нацыянальнай ідэалёгіі.
Гл.: Шпорлюк Р. Комунізм і націоналізм. Карл Маркс протн Фрідріха Ліста: пер. з анг К.: Основн, 1998. С. 170—172.
das Sprachwerkzeug stehenden, zusammenlebenden, und in fortgesetzter Mitteilung ihre Sprache fortbildenden Menschen ein Volk»)26.
У Фіхтэ нацыяналізм становіцца мэсіянскім. Свае «Прамовы да нямецкай нацыі» ён сканчвае заклікам да ўсіх немцаў: «...калі вы зьнікнеце, то зьнікне ўсё чалавецтва без надзеі на будучае ўваскрашэньне». Дзякуючы сваёй незвычайнай духоўнасьці і калектыўнай волі, немцы ня толькі пасьпяхова супрацьстаялі «раманскай цывілізацыі», але і стварылі «германскую» (паняцыде «германскай цывілізацыі» шырока ўжываў і Гегель). У восьмай прамове Фіхтэ апісвае супраціў германцаў «начэпнаму сусьветнаму панаваньню рымлянаў», які быў скіраваны ня толькі супраць варожых войскаў, але і супраць спакусаў рымскай цывілізацыі, супраць раскошы і збыткаў. Мова раманскіх народаў узьнікла на аснове лаціны, немцы ж валодаюць арыгінальнай мовай, дзякуючы якой яны захавалі свой аўтэнтычны нацыянальны сьветагляд.
Як сьведчаньне «высокага пакліканьня» нямецкай нацыі Фіхтэ зьвяртаў увагу на яе гераічную мінуўшчыну, якая стварыла перадумовы для «валадарства чалавечага розуму» («Vemunftreich der Menschheit»). Адмысловую гістарычную місію немцаў, на думку Фіхтэ, падкрэсьлівае іх унікальны «нацыянальны характар» (цяпер бы яго назвалі «мэнтальнасьцю»):
Паколькі наш дух скарыць нельга, мы мусім мацаваць дух, суворы і ўпэўнены; нашае жыцьцё і мысьленьне мусіць быць усёпранікальным і ўстойлівым цэлым («еіп sichdurchdringendes undgediegenes Ganzes»); толькі тады мы станем тым, кім і без таго мы мусім быць, немцамі27.
26 Fichte J.G. Reden an die deutsche Nation. 5., durchges. Auflage nach dem Erstdruck von 1808. mit neuer Einleitung von Reinhard Lauth, mit Literaturhinweisen und Register. Hamburg: Rowolht, 1978.
27 Тамсама.
Нарэшце, апрача Боскай празорнасьці і культурных катэгорыяў, нацыю яднае праўная культура:
Народ: супольнасьць людзей, якія разам жывуць у грамадзтве, узаемна ўзбагачаюць адно аднаго духоўна, якія няўхільна прытрымліваюцца пэўных своеасаблівых законаў, разьвіваюць боскае ў сабе. Сукупнасьць гэтых своеасаблівых законаў — гэта тое, што ў вечнасьці, / акурат таму і ў перахаджалым сьвеце лучыць гэтую масу людзей з натуральным і ўсюдыісным унівэрсумам («natiirlichen, und von sich selbst durchdrungenen Ganzen»)28.
Гэрдэр i Фіхтэ, для якіх вызначальным крытэрам прыналежнасьці да нацыі становіцца культурнае адзінства, мова, супольнас паходжаньне (кроўнае сваяцтва), нацыянальны характар і нацыянальны дух («National-Geist» альбо «Volksgeist»), па сутнасьці знаходзіліся ў апазыцыі да тагачаснага францускага нацыяналізму, які, разглядаючы нацыю як «рукатворную» палітычную супольнасьць, тым самым закладваў аснову для стварэньня буржуазнай францускай «nation une et indivisible». У гэтым сэнсс нямецкі нацыяналізм не падзяляў усіх ідэяў Асьветніцтва і аддаляўся ад ідэйнага базісу францускага рацыяналізму, паводле якога дзяржава разумеецца як вынік калектыўнай дамовы, новага «contrat social», неабходнага для ўпарадкаваньня сацыяльных стасункаў. Зрэшты, зь сярэдзіны XIX ст. і сам францускі «грамадзянскі» нацыяналізм перарастае ў этнакультурны, г.зн. перастае асацыявацца зь дзяржаўным патрыятызмам і патрабуе ідэнтыфікацыі з этнакулыурнай супольнасьцю. Так унівэрсалізм Асьветншдва саступіў канцэпцьіі нацыянальнай своеасаблівасьці.
Масавы базіс для нямецкага нацыяналізму зьявіўся толькі пасьля вызваленчых антынапалеонаўскіх войнаў Узмацненьне трэ-
28 Тамсама.
цяга стану, разам з палітычнай і культурнай эмансыпацыяй масаў, вяло да таго, што гэты культурны нацыяналізм паступова пераросу імкненьне да фармаваньня нацыянальнай дзяржавы. Аднак толькі ў 1840-я гг. у часе райнскага крызісу ён становіцца масавым рухам, а нацыянальная ідэя — легітымізацыйным прынцыпам. Нямецкія эліты спускаюць зьверху, а фактычна навязваюць народным масам нацыянальную мову, якая патроху выціскае амальгаму мясцовых гаворак і дыялектаў і становіцца мовай усеагульнага школьнага навучаньня.
Павелічэньне насельніцтва на эўрапейскім кантынэнцс29, індустрыяльная рэвалюцыя, псра.мога над часа.м і прасторай (чыгунка, тэлефон і тэлеграф), новае, нечуванае раней выкарыстаньне ведаў і інфармацыі паўплывалі на палітычную сыстэму Эўропы. Абсалютысцкая дзяржава болып нс магла выконваць сваіх задачаў на трох вызначальных узроўнях: на ўзроўні ўдзелу грамадзтва ва ўладзе. эфэктыўнасьці палітычнай сыстэмы і на ўзроўні легітымацыі.
Найболыв відавочным у палітычным сэнсе стала параза абсалютызму перад заклікам усё больш шырокіх пластоў насельніцтва ўдзельнічаць у кіраваньні дзяржавай. Зьявіліся новыя эліты — прадстаўнікі буржуазнага слою. Індустрыялізацыя патрабавала новага апарату кіраваньня, сьпярша буржуазных прамыслоўцаў, потым мэнэджэраў са значнай палітычнай сілай і з гтрэтэнзіяй на ажыцьцяўленьне палітычнай улады. Рост пісьменнасьці і адукацыі прывёў да ўзьнікненьня інфармаванага слою аўтараў і
29 Пасьля стагодзьдзяў адноснай раўнавагі, якая стрымлівалася эпідэміямі, войнамі і голадам, зь сярэдзіны XVIII ст. эўрапейскае насельніцтва пачало імкліва расьці. У 1750 г. кантынэнт налічваў прыблізна 130 млн жыхароў; у 1800 г іхужо было каля 180 млн, празь гіяцьдзясят гадоў — 266 млн, напярздадні періпай сусьветнай вайны — 468 млн. Калі ў 1801 г. у Эўропе было ня больш за 21 горад з насельніцтвам. болыпым за сто тысяч чалавек, то ў 1901 г. такіх гарадоў было ўжо 147 і ў іхжыло прынамсі 10 адсоткаў насельніцтва Эўропы,
Hagen Schulze. Staat und Nation in der europaeischen Geschichte. Muenchen: Verlag C.H. Beck, 1994. S. 154.
чытачоў, якія не маглі зразумець, чаму іх палітычныя дыскусіі павінны заставацца безвыніковымі.
ЧАМУ ПОЛЬСКАЯ ШЛЯХТА БЫЛА РЭАКНЫЙНАЯ? НАНЫЯНАЛІЗМЫ ВА ЎСХОДНЯЙ ЭЎРОПЕ I РАСЕІ: XIX СТАГОДЗЬДЗЕ
Чыгунка зьнішчыла прастору, нам застаўся толькі час.
Гайнрых Гайнэ.
Каля 1830 г. нямецкая вучонасьць валодала вядучымі пазыцыямі ў Эўропе (Э. Саід). Няма дзіва. што ідэі нямецкага нацыяналізму мелі вялізарны ўплыў на эліты эўрапейскага ўсходу, настолькі вялікі. што эўрапейскі ўсход стаў, паводле Гелнэра, унікальным у сусьветным маштабе геапалітычным рэгіёнам. Тут у дамадэрны час існавала амаль ідэальна чыстая нснацыянальная палітычная сыстэма, якая грунтавалася на дынастыях, рэлігіі і тэрытарыяльных інстытутах. Яна ўлучала ўсходнеэўрапейскія імпэрыі — Рассю, Асманскую імпэрыю, Аўстра-Вугоршчыну і часткова Прусію. Паколькі яны былі псражыткамі фэадалізму, гэтыя манархічныя рэжымы абапіраліся на шляхту і баранілі яе сацыяльныя пазыцыі, алс не заўсёды дапускалі яе да кіраваньня.
Па нейкім часе Усходняя Эўропа ператварылася ў сваю поўную супрацьлеіласьць — амаль ідэальна чыстую нацыянальную па-
яітычную сыстэму, угрунтаваную на моўных ідэнтычнасьцях і зьвязаных зь імі куяьтурах.
У краінах Эўропы на захад ад Нямеччыны (Ангедьшчына, Гішпанія, Швэцыя) куяьтурная гамагеннасьць быда высокая і нацыятварэньне пайшдо паводяе зьмяшанага. культурна-дзяржаўнага варыянту. Мадэрная нацыя тут была сканструявана зьверху дзякуючы палітыцы арыстакратычных эліт, якія, кіруючы дзяржаўным апаратам і выкарыстоўваючы свой эканамічны і культурны патранат над ніжэйшымі слаямі, паступова прывучылі іх да «арыстакратычнай» кулыурнай спадчыны, надаўшы ёй агульнанацыянальны вымср.
За межамі заходняга сьвету, у Цэнтральнай і Усходняй Эўропе і ў Азіі нацыяналізм узьнік ня толькі пазьней, але і на больш адсталай стадыі сацыяльнага і палітычнага разьвіцьця. Межы існуючай дзяржавы і нацыі, што ўзьнікала, рэдка супадалі; нацыяналізмы тут разьвіваліся «зьнізу» ў вострай канфрантацыі зь існуючымі дзяржавамі. Гэтыя нацыяналізмы імкнуліся ня толькі стварыць свае нацыянальныя дзяржавы, але і аформіць палітычныя межы паводле этнаграфічнай прыкметы.
У існуючых нацыянальных дзяржавах Заходняй Эўропы былі школы і войска, празь якія нацыянальная ідэя магла трапляць у масы; ва Усходняй і Цэнтральнай Эўропе патрабавалася спалучэньне літаратуры і газэт, партыяў і аб’яднаньняў, клюбаў і гурткоў, згуртаваньняў і суполак, з дапамогай якіх адбывалася транспартаваньне зьнізу ўверх нацыянальнай ідэі. Калі зьвязаныя зь ёй лёзунгі і праграмы авалодвалі масамі, узьнікала нацыя.
Важнай інсьпірацыяй для нацыяналіз.маў усходу Эўропы стаў узьніклы ў пару Асьветніцтва прынцып роўнасьці людзей, дапоўнены проталібэральнай дактрынай роўных магчымасьцяў для кожнага чалавека. Іх было немагчыма рэалізаваць ва ўмовах рознага прэстыжу і няроўных магчымасьцяў розных моваў, а значыць, барацьба за нацыяналістычныя ідэалы асьвятлялася гуманістычнай і прагрэсісцкай рыторыкай. Праз пэўны час гэтая дактрына дапоўніцца тэорыяй нацыянальнай незалсжнасьці як
найважнейшай перадумовы дэмакратычнай рэалізацыі сувэрэннай волі народу.
Асаблівая роля ў пашырэньні нацыяналістычных ідэяў належала сыстэме суполак. Свабодныя асацыяцыі грамадзян, якія самастойна ставілі сабе мэты, сябры якіх добраахвотна ўваходзілі і выходзілі зь іх, былі накіраваным супраць станавага грамадзтва інстытутам, з дапамогай якога будавалася грамадзянская супольнасьць1.
XIX ст. у Эўропе было стагодзьдзем суполак і грамадзкіх аб’яднаньняў. На захадзе кантынэнту фактычна не было людзей, якія б не былі сябрамі хаця б адной суполкі. У Нямеччыне з пачатку XIX ст. існавалі сьпеўныя (музыка і лірыка мелі вялізнас значэньне для масавага пашырэньня нацыяналістычных лёзунгаў і паняцьцяў), гімнастычныя, студэнцкія суполкі. У краінах Усходняй Эўропы іх ролю часыдяком выконвалі таемныя таварыствы —масоны і ілюмінаты.
Выкарыстоўваючы нацыяналізм як «гатовы шаблён для пераводу сьветагляду ў палітычную праграму дасягненьня аўтаноміі, адзінства і ідэнтычнасьці» (Э. Сьміт), эліты «іншай», «нсгістарычнай» Эўропы пачалі інтэнсіўнае вывучэньне мовы, гісторыі і традыцыяў уласных народаў. Праекты пабудовы ўласных нацыяў рэалізоўваліся з выкарыстаньнем ужо апрабаваных сцэнароў (з выпрацоўкай міту нацыянальнага адраджэньня і г.д)2.
1 Тэр.мін грамадзянская супольнасьць зьявіўся ў XVIII ст. для азначэньня інстытутаў-пасярэднікаў паміж дзяржавай і мясцовымі супольнасьцямі. Мантэск’ё і Таквіль уважалі іх за найбольш надзейныя апоры супраць дэспатызму. У Расейскай імпэрыі XIX ст. інстытутамі грамадзянскай супольнасьці былі суды, выбарныя земствы і г.д.
2 Адзін з раньніх украінскіх нацыяналістаў П. Куліш быў знаёмы з ідэямі Гэрдэра. У адным з сваіх лістоў адзначаў, што пры перакладзе Песьні Песьняў карыстаўся камэнтарам Гэрдэра, якога чытаў «зь пільнасьцю». I. Франко меркаваў, што «славянскі сэпаратызм» мае відавочна нямецкае паходжаньне
Вынік не прымусіў сябе доўга чакаць. На працягу XIX ст. фактычна ва ўсіх эўрапейскіх этнічных супольнасьцях на парадку дня зьяўляецца пытаньне фармаваньня нацыянальнай сьвядомасыді іх чальцоў, а ў пэрспэктыве — дасягненьня палітычнага сувэрэнітэту. Іншая рэч. што зусім ня кожная зь іх здужае на практыцы ажыцьцявіць гэтыя амбітныя пляны — на захадзе кантынэнту іх большасьць будзе асыміляваная культурна і палітычна больш разьвітымі суседзьмі.
У літаратуры дэталёва апісаныя працэсы нямецка-чэскай інтэлектуальнай сынэргіі3. У чэскім кантэксыде «айчына», зразумелая як палітычная катэгорыя, рэзка супрацьпастаўлялася нацыі, якая вызначалася моўнай унікальнасьцю. Гістарычна-палітычны кантэкст фармаваньня мадэрнага польскага нацыяналізму часткова супадаў зь нямецкім і чэскім. Праўда, адрозна адтагачаснай Чэхіі тут існаваў не адзін, а цэлыя тры імпэрскія цэнтры, а адрозна ж ад тагачаснас Нямеччыны назіралася не «разьяднанасьць» краіны, а «падзел», «rozbior», які польскімі інтэлектуаламі будзе асэнсаваны пры дапамозе мэтафары ўкрыжаваньня Рэчы Паспалітай суседнімі дзяржавамі-zabiorcami.
Ва ўмовах нацыянальнай безьдзяржаўнасьці станавая ідэя нацыі-сувэрэну псражыла сур’ёзную трансфармацыю. Нацыя перастала атаесамляцца са шляхтай і быць выключна палітычна-геаграфічнай катэгорыяй (якая злучае толькі тых, хто ўспрымае Рэч Паспалітую як бацькаўшчыну, г.зн. абмяжоўваеццатолькі тымі, хто мае разьвітае ўсьведамленьне палітычнае своеасаблівасьці сваёй радзімы). Яна становіцца культурнай імплікацыяй (нацыя — супольнасьць, заснаваная на супольнай культурнай і гістарычнай спадчыне).
Існаваньне безьдзяржаўнай нацыі сфармавала польскую палітьгчную культуру: пазбаўленыя нармальнага ўдзелу ў палітыцы, многія палякі сталі эмігрантамі, паўстанцамі, падпольшчыкамі альбо ссыль-
3 Hroch Miroslav. From ethnic group toward the modem nation: the Czech case//Nations and nationalism. 2004. № 10 (1/2). P. 95—107.
нымі (П. Вандыч). За адсутнасьцю нацыянальных палітычных і адміністрацыйных інстытутаў функцыі асноўнага захавальніка нацыянальнай сьвядомасьці і стваральніка новага нацыянальнага сьветагляду бярэ на сябе польская культура (і польскі нацыяналізм таго часу збольшага ёсьць і^лыурным нацыяналізмам).
Безьдзяржаўная польская нацыя не магла разьлічваць на нацыяналізуючае ўзьдзеяньне дзяржаўнага апарату, і таму асноўныя «нацыятворчыя» імпульсы выходзяць з асяродзьдзя польскіх літаратараў (у польскай літаратуры першай паловы XIX ст. панаваў рамантызм). Іх сьветагляд быў у значнай ступені інсьпіраваны апалёгіяй роднага краю, паэтыкай барацьбы дабра са злом, ідэалам вызвольнай барацьбы супраць захопнікаў. Рамантычная эстэтыка прымусіла іх іначай паглядзець на ранейшыя стасункі паміж панскім дваром і сялянскай хатай. На месца ранейшага адчужэньня, пачуцьця дыстанцыі паміж прадстаўнікамі розных сацыяльных пластоў прыходзіць замілаваньне працоўным чалавекам і ягоным непаўторным культурным асяродзьдзем — фальклёрам, індывідуальнай мовай, патрыярхальным ладам жыцьця. Сёньняшні ггрыгонны заўтра будзе вольны, калі зробіць сьвядомы выбар на карысьць сабоды. У адным з двух вершаў, напісаных па-беларуску, Уладзіслаў Сыракомля пісаў:
Там на Заходзе праліваюць кроў,
Б ’юцца для славы, свабоды / чэсьці
Iробяць вольных людзей з мужыкоў...
I панская дзецка, і хамская юха
3 аднэй кватэркі папіяюць мёд:
I прысягнулі навек, жа абуха,
Быць сабе вольны і роўны народ.
Мужык і шляхціц засядзе на лаве,
Каб весьці раду а сваей зямлі4.
4 Сыракомля Уладзіслаў. Добрыя весці. Паэзія, проза, крытыка. Мінск: Мастацкая літаратура, 1993. С. 15.
Нягледзячы на маргінаяізацыю селяніна ў грамадзтве, нягяедзячы на ягоную скрайнюю галечу, яму адводзіяі рояю Пяста Каяодзія, прыпісваяі сяавянскае першародзтва, дынастычную гсрархічнасыдь, ускладалі надзею на ягоную ўяўную біялягічную сіяу і мараяьнае здароўс ў адраджэньні ўсяго народу5. У сяяянах убачыяі невычэрпную крыніцу народнага духу, матэрыяя для выпрацоўкі нацыянаяьнай ідэнтычнасьці і аб’ект звароту па шырокую паяітычную падтрымку. У пояьскіх рамантыкаў вобраз прадстаўніка патрыярхаяьнай куяьтуры псрастае асэнсоўвацца з дапамогай «нізавога» сьмехавога дыскурсу і перажывае ідэаяізацыю як носьбіт сацыяяьна значэнных мараяьных вартасьцяў і этычных ідэапаў
Гэта рыхтаваяа «змычку» паміж сацыяяьнымі вярхамі і нізамі, спрыяяа ўцягваньню ў працэс фармаваньня нацыі шырокія сацыяяьныя масы. (У гэтым сэнсе яішняга разу пацьвярджасцца сяушнасьць разуменьня нацыянаяізму як навязваньня высокай кудьтуры грамадзтву, у якім раней нізкія культуры вызначалі жыцьцё большасьці. а ў пэўных разох і ўсяго нассльніцтва.) Характэрна, што пры гэтым нікога асабліва не цікавіла этнічнас паходжаньне гэтых масаў — у аснову была пакладзена супольная культурная ідэнтычнасьць і адчуваньнс/перажываньне былога палітычнага адзінства жыхароў Рэчы Паспалітай. Дяя ўзмацненьня прыцягальнасыді новай польскай нацыянальнай самасьвядомасьці польскія рамантыкі прапагандавалі ідэю асабяівай цывілізацыйнай місіі Польшчы. яс мэсіянскас пакліканьне.
Тое, што ва ўмовах безьдзяржаўнасьці стварэньнем нацыі заняліся культурныя сілы гра.мадзтва. а нятолькі ягоныя традыцыйныя эліты, было заканамсрнай зьявай. Традыцыйная эліта польскага грамадзтва. польская шляхта, была, паводлс Б. Андэрсана, адсталая і рэакцыйная. Толькі дзякуючы дэмакратызацыі паняцьця нацыі, у чым галоўную ролю адыгралі тагачасныя
5 Мнслмвськяй В. Кінець селянськоі культурн // Крнтнка. 2004. № 4. С. 38.
польскія інтэлекгуалы, натхнёныя заходнеэўрапейскімі інсьпірацыямі, шляхта была змушаная для выгляду, гаворачы словамі Андэрсана, «выдаваць запрашэньне (няхай толькі не далей за кухню) сваім заняволеным суайчыньнікам»6.
Адштурхоўваючыся ад ідэі «вымушанага дэмакратызму», Андэрсан робіць выснову аб «папулісцкім» харакгары польскага нацыяналізму: толькі дзякуючы адносна новаму паняцьцю нацыянальных інтарэсаў, самая рэакцыйная група польскага грамадзтва, шляхта і магнаты, адмовілася ад ідэі прыгону (учорашні прыгонны, зьведзены да становішча раба, мусіў быў заўтра стаць сьвядомым барацьбітом за незалежнасьць краіны)7.
Ужо ў XIX ст. палякі здалелі пабудаваць трывалую грамадзянскую супольнасьць. Абапіраючыся на нацыянальную культуру, яна стала ядром нацыянальнай ідэнтычнасыді перад пагрозай з боку іншаземнага панаваньня. Мэтады расейскай улады ў Польшчы былі стандартныя: забарона выкладаньня ў школах на нацыянальнай мове (яшчэ на пачатку XX ст. палякі дамагаліся дазволу навучаць сваіх дзяцей у сярэдніх школах па-польску), абмежаваньне друку на нацьіянальнай мове, выкараненьне рэгіянальных асаблівасьцяў, зьнішчэньне памяці пра мінуўшчыну і г.д. Дзеля гэтага грамадзянская супольнасьць, якая супрацьстаяла ўмяшаньню
6 Андерсон Б. Уявлені спільнотн. Міркування іцодо походження й пошнрення націоналізму: пер. з анг. Кнів: Крнтнка, 2001. С. 107.
Зрэшты, нельга сказаць, што ў першай палове XIX ст. польская шляхта на беларускіх землях была цалкам абыякавая да мадэрнага польскага нацыяналізму. Сьледам за Т. Касьцюшкам некаторыя палулісцка настроеныя земляўласьнікі вызвалялі сялян ад прыгоннай залежнасьці. Яны цудоўна разумелі, што вэртыкальная інтэграцыя, пакліканая зрабіць этнічных беларусаў часткай польскай нацыі, патрабавала пэўнай ступені эканамічнай эмансыпацыі і асьветы. Аднак спатрэбілася яшчэ багата часу, каб яны здолелі атаясаміць сябе са шляхтай і знайсьці повязі нацыянальнай салідарнасьці.
7 Адрозна ад Андэрсана, А. Забужка акцэнтуе не адсталасьць польскай шляхгы, і шырэй, усяе польскае нацыі, а яе сьпеласьць. Хоць у Полыпчы лібэралізм не вытрымліваў канкурэнцыі з нацыяналізмам (лібэралізм быў ідэалёгіяй буржуазіі, a
дзяржавы і адстойвала правы асобы, у Польшчы стала асноўным абаронцам нацыі. Яе існаваньне падтрымлівала рэспубліканская традыцыя спачылай Рэчы Паспалітай.
У літаратуры часьцяком сустракаецца тэза аб новай нацыянальнай маралі, выгтрацаванай польскімі элітамі пасьля падзелу Рэчы Паспалітай. Няцяжка прасачыць яе генэзу. Ужо ў рэвалюцыйнай Францыі паняцьце нацыі становіцца найвышэйшым маральным аўтарытэтам, які значнасьцю пераўзыходзіць Царкву і нават дзяржаўнуто ўладу. Польскія мысьляры зрабілі наступны лягічны крок. Дзякуючы насычэньню паняцьця «нацыя» містычным і мэсіянскім духам, у польскіх эліт яно становіцца абсалютнай маральнай каштоўнасьцю, у імя якой дазволеныя нават амаральныя ўчынкі з гледзішча «будзённай» маралі. Пэрспэктыва зьмены нацыянальнасыді значыць ня проста маральнае падзеньне, але духоўную сьмерць.
А. Міцкевіч дасьць ключавому для хрысьціянства фэномэну здрады новае тлумачэньне: ня толькі прыняцьце асобай новай нацыянальнасьці, якая ў ранейшыя часы наступала аўтаматычна са зьменай сацыяльных роляў альбо месца ў сацыяльнай герархіі, але і калябарацыя з пануючым «антыпольскім» рэжымам разглядаецца як акт найглыбейшага падзеньня. які заслугоўвае на самую суровую маральную ацэнку. I наадварот, усё, што садзейні-
працэс абуржуазьніваньня ішоў складана дзеля засільля шляхты), палякі былі прыкладам «сьпелага» (з поўнай сацыяльна-клясавай структурай) і самасьвядомага народу, «які, аднак, пазбаўлены дзяржаўнасьці і падзелены паміж імпэрыямі, лунаў над усходнеэўрапейскімі прасторамі як адмысловы «народ-прывід», «душа бязь цела, увачавідкі дэманструючы, што «нацыя» і «дзяржава» — гэта фэномэны рознага парадку».
Забужко О. Філософія украінськоі ідеі' та свропейськнй контекст: Франківськнй період. Кнів: Наукова думка, 1992. С. 23.
Гэтая трактоўка, відаць, узыходзіць да працы лорда Эктана «Прынцып нацыянальнага самавызначэныія» (1862). У ёй польская нацыя паўстае як «прагная цялеснага ўвасабленьня душа, якая марыць у наноў здабытым целе пачаць новае жыцьцё».
чае адраджэньню бацькаўшчыны, мае высокую маральную вартасьць.
У трактоўцы А. Міцкевіча польская нацыянальная ідэя была ідэяй мэсіянскай: Польшча абвяшчалася галоўным «геніе.м славянства», а носьбіт новай нацыянальнай сьвядо.масьці — прарокам новай гістарычнай рэальнасьці. У сваіх лекцыях, прачытаных на пачатку 40-х гадоў XIX ст., Міцкевіч адводзіць нацыі цэнтральную ролю ў надыходзячай эпосе і называе Польшчу «Капэрнікам новай маралі», якая закладае такім «нацыяцэнтрычным» маральным кодэксам асновы новай цывілізацыі. Расея ж складае «адмоўны полюс славянскай ідэі». Яна ня мас права называцца славянскай краінай, бо яна «ататарылася» і «афінілася». Назва «Расея» нічога ня значыць і ёсьць чыста дыпляматычным тэрмінам.
Яшчэ раней, у адным зь першых твораў эміграцыйнага пэрыяду — «Кнігах польскага народу і польскага паломніцтва» Міцкевіч выбудоўвае мадэль нацыянальнай тэлеалёгіі, дзе бярэ за аснову хрысыдіянскія крыніцы. Уваскрашэньне нацыі непазьбежнае («А trzecicgo dnia dusza wroci do ciala, i narod zmartwychstanie, i uwolni wszystkie ludy Europy z niewoli»s), нягледзячы на жудасны ціск дэспатычнай дзяржавы («I ziemia cala stala sil niewolnica, a nie bylo takiej niewoli nigdy na swiecie, ani przedtem; oprocz w Rosji za dni naszych»9):
Кожны народ пачынае сваё нацыянальнае існаваньне з адкрыцьця. Кожная нацыя мае ў сваёй аснове асаблівае адкрыцьцё. У аснове кожнай зь вялікіх нацыяў — пэўная адзіная ідэя, і нацыя жыве толькі для таго, каб гэтую ідэю рэалізаваць10.
8 Mickiewicz Adam, Ksiqgi narodu polskiego i pielgrzymstwa polskiego // Dzieta Poetyckie. T. 2. Warszawa: Spotdzielnia wydawnicza «Czytelnik», 1992. S. 238.
9 Тамсама. C. 224.
10 Szpotanski St. Adam Mickiewicz i jego epoka. Warszawa — Krakow, 1922. T. 2. S. 29.
Міцкевіч у гэтым фрагмэнце фармулюе сэнсавую адрознасыдь паміж «народам» — незалежна ад таго, як ён разумеецца, як сацыяльная, культурная альбо этнічная супольнасьць, — і «нацыянальным праектам», «нацыянальным існаваньнем народу», у аўтарскай тэрміналёгіі.
Фэномэн «адкрыцьця» ў гэтым кантэксьце выклікае да жыцьця выпрацаваны на аснове нацыянальнай культурнай традыцыі «сымбаль веры» — тэксты. якія даюць штуршок распаўсюду новай нацыянальнай сьвядомасьці ў межах супольнасьці, якая раней успрымалася як цэлае, найперш дзякуючы сацыяльнай герархіі альбо дынастычнай ляяльнасьці.
На думку А. Забужкі, мэсіянізм Міцкевіча сьведчыў пра надыход фазы «дасэкулярнага нацыяналізму, на якой нацыянальнае самапазнаньне мае яшчэ ня столькі філязофска-рэфлексійны, колькі пераважна рэлігійна-эмацыйны характар»11.
Цяжка пагадзіцца з такой ацэнкай. Нацыянальнае мысьленьне Міцкевіча мела ня столькі рэлігійна-тэалягічныя, колькі акурат філязофскія інсьпірацыі ў асобе тэарэтыкаў нямецкага нацыяналізму (Фіхтэ ды іншых). Ужываньне апошнімі хрысьціянскай сымболікі і алегорыкі толькі падкрэсьлівае той факт. што царква, сфэра рэлігійнай сакральнасьці наагул, на зломе XVIII і XIX ст. перажывае дэсакралізацыю, губляе свой дагэтулешні непахісны маральны аўтарытэт. Таму пасьля пэўнага пераасэнсаваньня мэтамова хрысьціянскай сакральнасьці будзе без асаблівых цяжкасьцяў запазычана і разьвіта канструкгарамі новага грамадзкага рэлевантнага сакруму — ідэі нацыі і яе адраджэньня. Нацыя якуяўленая палітычная супольнасьць запаўняла пустэчу, утвораную ў выніку згасаньня сусьветных рэлігіяў. сьвятых манархічных нэнтраў і вялікіх імпэрыяў тады, калі новыя паняцьці «друкаванага» капіталізму далі магчымасьць уяўленым нацыям рухацца ў лінійным часе (Б. Андэрсан).
11 Забужко О. Філософія украінськоі ідеі та свропейськнй контекст: Франківськнй період. Кнів: Наукова думка, 1992. С. 45.
Сучасны Міцкевічу польскі нацыяналізм зь ягоным ідэалам нацыі, увасобленым у пакутах і ўваскрашэньні Хрыста (Э. Сьміт), не «дасэкулярны», а цалкам «сэкулярны», г. зн. заснаваны на своеасаблівай інтэлектуальнай гульні з хрысьціянскай духоўнай спадчынай. Лёзунг нацыянальнага польскага касьцёлу, адзін з найважнейшых фактараў аб’яднаньня польскага грамадзтва (каталінтва падкрэсьлівала адрознасьць палякаў ад немцаў-лютэран і расейцаў-праваслаўных), зьявіўся ўжо пасьля рэвізіі польскай нацыянальнай ідэі12.
Такім чынам, польскія эліты ў першай палове XIX ст. пазычаюць упершыню ўзьніклае ў Нямеччыне паняцьце «Kultumation», заснаванае на адзінстве культуры, а не этнічнага паходжаньня альбо мовы. Паняцьце прадугледжвала таксама момант супольнай рэлігійнай ідэнтычнасьці стваранай нацыі пры затушоўваньні яе герархічна-станавай і этнічнай прыроды13.
Мадэрная польская нацыя была пераважна сумесьсю шляхты і плебеяў, у той час як на Захадзе нацыі ўзьнікалі на аснове сярэдняй клясы і пралетарыяту. Стаўка на новую канцэпцыю нацыянальнасьці (у савецкай гуманістыцы яна, здаецца, называлася «польскім рэвалюцыйным дэмакратызмам») была абумоўлена «прабуксоўваньнем» у першыя дзесяцігодзьдзі XIX ст. ранейшай «элітарнай» канцэпцыі, якая атаесамляла нацыю са шляхтай і выключала зь яе складу ня толькі ўкраінскае, літоўскае альбо бела-
12 «Мэсіянская фаза» нацыянальнай ідэалёгіі ва ўсіх культурна разьвітых народаў Эўропы скончылася адначасова з пабудовай адпаведных мадэрных нацыяў, калі натуральным чынам адпала неабходнасьць у мабілізацыі яшчэ нацыянальна несьвядомых масаў для пабудовы нацыі. Храналягічна яна працягвалася да пачатку першай сусьветнай вайны, ператварыўшыся ў найноўшую, сэкулярную нацыянальную ідэалёгію. Прыкры вынятак тут — Расея, якая так і не прайшла гэтай «ювэнільнай» (А. Забужка) фазы аж да канца XX ст.
13 Пар. «Litwin і Mazur to bracia s^: czyz ktocq. si^ bracia o to, iz jednemu na imie Wladyslaw, drugiemu Witowt»? Mickiewicz Adam. Ksi^gi narodu polskiego i pielgrzymstwa polskiego H Dziela Poetyckie. T. 2. Warszawa: Spoldzielnia wydawnicza «Czytelnik», 1992. S.262.
рускас сялянства, але і сялян «карэннай» Польшчы. Пераход на новыя прынцыпы быў збольшага завершаны паміж 1815 і 1891 гадамі. Аднак адно ў канцы XIX — пачатку XX ст. асноўная маса польскага сялянства сьвядома пачала сябс атассамляць з польскай нацыяй (падобны стан рэчаў быў ня толькі на эўрапейскім Усходзе, якім была Польшча, але і на эўрапейскім Захадзе: «ператварэньне» «ссляніна ў француза» было актуальнай задачай яшчэ ў канцы XIX ст.).
Пры адсталай сацыяльнай структуры польскага грамадзтва (становішча сялян у Рэчы Паспалітай параўноўвалі зь месцам рабоў у сацыяльнай гсрархіі Паўночнай Амэрыкі) паміж элітамі і народнымі масамі заставалася непераадольная дыстанцыя. Пераадоленьне гэтага адчужэньня разумелася тэарэтыкамі польскага культурнага нацыяналізму (у якіх «народ» становіцца прадмстам узьвелічэньня і «служэньня», а шляхта, рансйшая крыніца палітычнай улады Рэчы Паспалітай, успрымаецца як кляса паразытаў, прыгнятальнікаў і гвалтаўнікоў) як затушоўваньне культурных разьмежаваньняў.
Для польскага сялянства, якое ўцягвалася ў працэс пабудовы нацыі, гэтая новая рэдакцыя польскага нацыяналізму мела найперш культурны і толькі пасьля — палітычны зьмест’4. Польская культурная спадчына ад тае пары «належала ўсім, хто далучыўся да нацыянальнай супольнасьці. У выніку польскі сслянін, палянізаваны жыд, русін альбо немец станавіўся спадкаемцам польскай шляхты і ўсёй гісторыі Рэчы Паспалітай» (Е. Ядліцкі).
Шлях «з тутэйшых у палякі» (Ф. Багушэвіч) быў актуальны ў той час ня толькі для беларускага (насельніка Расейскай імпэрыі) мужыка, але і для ўкраінскага (жыхара імпэрыі Габсбургаў) інтэлігента. Польскаму праекту пабудовы нацыі спрыяла тое, што цягам доўгага часу русіны-ўкраінцы захоўвалі рэлігійны сьветагляд і ляяльнасьць да манархіі Габсбургаў. Калі хтосьці
14 Шпорлюк Р. Комунізм і націоналізм. Карл Маркс протн Фрідріха Ліста: пер. з анл, Кнів: Основн, 1998. С. 154—155.
з адукаваных русінаў пакідаў веру і імпэрскую дзяржаву і прымаў мадэрныя ідэі, ён станавіўся палякам. Для русінаў гэта быў адзіны шлях стаць эўрапейцамі ў мадэрнай Эўропе15.
Польскі культурны нацыяналізм выходзіў з таго, што дасягненьне нацыянальнага адзінства магчымае адно пры ўмове кансалідацыі ўсяго грамадзтва на падставе супольнага кулыурнага досьведу. Пры гэтым ён захаваў мэсіянскі кампанэнт і набыў рэзкую антыімпэрскую скіраванасьць (царызм асуджаўся за ягоны мілітарызм і прыгон). Польская культура была непарыўным злучвом паміж падзеленымі між Расеяй, Аўстрыяй і Прусіяй землямі, а польская мова заставалася больш аднародная, чым тагачасная нямецкая альбо італьянская. У шматлікіх разох польская культура ня толькі захавала свае пазыцыі пры такіх умовах, але і была настолькі прывабная, што пад яе ўплывам палянізавалася і асымілявалася шмат немцаў, жыдоў, чэхаў, славакаў і нават расейцаў і французаў. (У 1860-х гадах жыдоў называлі «палякамі Майсеевай веры». Чартарыйскі і Лелявель выступалі за поўную роўнасьць жыдоў, уважаючы іх за таварышаў-суграмадзянаў а не за чужнікоў.)
У пачатку XIX ст. нацыяналізм дасягнуў і расейскіх элітаў. Яго пашырэньне моцна замаруджвалі традыцыі расейскай жа палітычнай культуры, а таксама эканамічная адсталасьць краіны, у якой капіталістычныя стасункі пачалі актыўна разьвівацца толькі ў другой палове XIX ст. і дзе да аграрнай рэформы 1861 г. існаваў прыгон — форма рабства, уласьцівая фэадальным грамадзтвам.
Агульнае спазьненьне Расеі ў XIX ст. закранала ня толькі дзяржаўны лад, але і ўсё грамадзтва на ўсіх узроўнях ягонага функцыянаваньня. Стасоўна Расеі XIX ст. «грамадзтва» — праблематычнае паняцьце. Яно існуе хутчэй як жорсткая герархія сацыяльньгх роляў, а ня як грамадзянская супольнасьць.
15 Шпорлюк Роман. Творення модерноі Украінн: захндннй внмір//Крнтнка. 2004. №7—8. С. 16, 18.
Гаспадарчы лад дзяржавы з XVI да пачатку XIX ст. амаль не зьмяніўся. Адрозна ад краінаў Захаду, Расея нс прайшла стадыі гарадзкой гаспадаркі і ня ведала цэхавай арганізацыі. Ня зьведаўшы паўнавартаснай гарадзкой прамысловасьці. Расея ня мела і той своеасаблівай прамысловай культуры, якая на Захадзе выклікала да жыцьця фэномэн прамысловай рэвалюцыі і індустрыялізацыі16.
Расейская імпэрыя ў XIX ст. заставалася аграмаднай голай тэрыторыяй: без буйных гарадоў (прамысловых цэнтраў) і сучасных тэхналёгіяў, з адсталай сельскай гаспадаркай, у якой зьвсдзеныя да становішча рабоў сялянс ўраблялі зямлю прымітыўнымі прыладамі працы. Расся была важным элемэнтам міжнароднай сыстэмы дзякуючы сваёй тэрыторыі і колькасьці насельніцтва. г.зн. дзеля здольнасыді фармаваць вялікас войска.
Прамысловае разьвіцьцё імпэрыі замаруджваў курс ураду на замарожваньне існуючых культурных стасункаў і недапушчэньнс палітычных зьменаў. У Расеі не існавала ні ўсеагульнага навучаньня. ні сыстэмы грамадзянскіх правоў, што было неабходнай умовай для стварэньня дэмакратычнай дзяржавы. У міжнароднай эканоміцы Расея ўдзельнічала найпсрш як экспартэр сыравіны, хаця магчымасьці яс здабычы былі аб.мсжаваныя дзеля тэхнічнае адсталасьці краіны.
Усплёск індустрыялізацыі адбыўся ў 1880-х гг., г.зн. больш чым праз трыццаць гадоў пасьля пачатку індустрыялізацыі ў Нямеччыне дзякуючы заканадаўчым і адміністрацыйным рэформа.м шасьцідзясятых гадоў XIX ст, якія стварылі неабходную для прамысловага разьвіцьця базу17.
16 Кантор В.К. Западннчество как проблемарусского путн// Вопросы фнлософнн. 1993. № 4. С. 30.
17 Само па сабе скасаваньне прыгону 1861 г. не дало імгненнага эканамічнага эфэкту. Сур’ёзны прамысловы ўзрост адбыўся толькі тады, калі зь сярэдзіны васьмідзясятых гадоў дзяржава стала ўзрастаючымі тэмпамі будаваць чыгункі і зьмяніла сыстэму падаткаабкладаньня. Але нават пасьля гэтага расейская эканоміка працягвала пакутаваць ад нястачы капіталу для фінансаваньня буйнамаштабнай індустры-
Асноўнай прычынай эканамічнага адставаньня Расеі ад Эўропы быдо захаваньне прыгону да 1861 г. (I акурат незадаволенасьць сядянства стаяа рухальнай сілай і зарукай посьпеху расейскай рэвалюцыі 1917 г.) Эканамічная адсталасьць, у сваю чаргу, замаруджвала цыркуляцыю мадэрных, найпсрш нацыяналістычньіх ідэяў у целе расейскага грамадзтва. абмяжоўваючы яе адносна нешматлікай сацыяльнай групай інтэлігенцыі. Да таго ж магчымасьці для агрыманьня вышэйшай адукацыі меў толькі шляхецкі стан, і ў пару ўзьнікненьня нацыянальнага руху высокі ўзровень непісьменнасьці быў наўпрост зьвязаны зь нязначньім маштабам літаратурнай дзейнасьці. Калі ўзьнікаў нацыянальны рух, часопісы і газэты існавалі толькі для эліты18.
Расейская імпэрыя валодала адносна ўстойлівымі тэрытарыяльнымі межамі, манапольным сувэрэнітэтам на сваю тэрыторыю і бюракратычным ды вайсковым апаратам. Ажыцьцяўляючы стандартызацыю дзяржаўнага кіраваньня і гамагенізацыю тэрыторыі, нішчачы канкуруючых сувэрэнаў, у эпоху нацыяналізму яна апынулася перад выклікам стварэньня цесных сацыяльных сувязяў на аснове лінгвістычнай, этнакульіурнай альбо рэлігійнай супольнасьці. He дасягнуўшы дастатковай ступені гамагеннасьці і захоўваючы статус тэрытарьіяльна-працяглай імпэрыі (за выняткам Аўстра-Вугоршчыны, пэрыфэрыі іншых імпэ-
ялізацыі. Мізэрныя стандарты сумленнасьці ў бізнэсе рабілі немагчымым прыцягненьне значных заходніх альбо ўнутраных пазыкаў. (Эканамічная і, у першую чаргу, камэрцыйная дзейнасьць лічыліся непарыўна зьвязанымі з падманам.) Каб забясьпечваць індустрыялізацыю капіталам, патрабаваўся прымусовы апарат ураду, які шляхам падатковай палітыкі накіроўваў прыбыткі ад спажываньня на інвэстыцыі.
Гл. Gershenkron Alexander. Economic Backwardness in Historical Perspective, a Book of Essays. Cambridge: Belknap Press of Harvard University Press, 1962.
18 Нацыяналістычныя ідэі знаходзілі болып спрыяльную глебу там, дзе ішло актыўнае эканамічнае разьвіцьцё, напрыклад, у Царстве Польскім альбо ў Прыбалтыцы: нацыя творыцца пры дапамозе камунікацыі, урбанізацыі, масавай адукацыі і патрабуе ўдзелу ў палітычным жыцьці.
рыяў пераважна складаліся зь земляў, аддаленых ад мэтраполіяў на тысячы міль), яна не магла разьлічваць на ўстойлівае разьвіцьцё.
Палітыка тэрытарыяльнага пашырэньня імпэрыі стварала дадатковыя выдаткі для пабудовы мадэрнай расейскай нацыі. Манархія найперш апекавалася падгрымкай функцыянальнай дзеяздольнасьці расейскай дзяржавы, таму інтарэсы імпэрыі дамінавалі над інтарэсамі расейскай нацыі.
Пазьней гэтую практыку ігнараваньня расейскіх нацыянальных інтарэсаў на карысьць інтарэсаў савецкай імпэрыі без асаблівых зьмснаў успадкуе камуністычны рэжым. Савецкі Саюз ня быў этнічна «расейскай імпэрыяй». у якой мэтраполія цалкам атаесамлялася б з пануючай нацыянальнасьцяй. Камуністычная намэнклятура таксама была шматнацыянальная. У абодвух выпадках месца пануючай нацыянальнасьці займаў акурат інстытут улады і панаваньня — дваранства/камуністычная эліта.
Кідаючы вялізныя рэсурсы на падтрыманьне імпэрскай інфраструктуры, савенкая сыстэма таксама аказалася ня ў стане вырашыць нацыянальнае пытаньне для расейцаў і таму празь семдзесят гадоў паўтарыла «самаразбуральную дынаміку» (Р. Шпарлюк) імпэрыі Раманавых: чым болей расейскія кіраўнікі спрабавалі мадэрнізаваць сваю імпэрыю, тым больш адсталай яна станавілася. У параўнаньні з Раманавымі, у і.мпэрыі Габсбургаў працэс мадэрнізацыі зайшоў значна далей, але гэтая дынастьія таксама апынулася ня ў стане прышчапіць падданым агульнаімпэрскую нацыянальнасьць, што зрабіла крах іх імпэрыі непазьбежным19.
Тое, што explicate расейскія эліты атаесамлялі дзяржаву з нацыяй і дзяржаўныя інтарэсы з нацыянальнымі, але implicite ігнаравалі апошнія на карысьць першых, мела для Расеі цяжкія інтэлектуальныя наступствы. У расейскім мысьленьні ні ў XIX ст., ні стагодзьдзем пазьней не адбылося поўнай дээтаты-
19 Гл. Szporluk Roman. The Making of Modem Ukraine: The Western Dimension. Harvard Ukrainian Studies. Volume XXV (1/2). 2001. P. 57—90.
зацыі расейскай нацыянальнай ідэі, калі дзяржава пачынае ўспрымацца ня як абсалют, што гняце грамадзтва, а ўсяго толькі як інстытут эфэктыўнага ажыцьцяўленьня нацыянальных інтарэсаў. Бяз гэтага адасабленьня ад дзяржавы, якая мысьліцца асноўнай правадніцай нацыянальных інтарэсаў і гарантам забесьпячэньня правоў нацыі, расейскі нацыяналізм схіляўся да вульгарнай сакралізацыі дзяржавы і тым самым дэ факта пагаджаўся на яе рэдукцыю да ідэі тэакратыі, «валадарства Божага на зямлі»20.
Будучы часткова вэстэрнізаванай краінай, Расейская імпэрыя выступала адначасова і як «дзеючая і супрацьдзеючая асоба» (Сэймур Бэйкер) імпэрыялістычнай экспансіі. Элемэнты мадэрнізацыі (так званыя Вялікія рэформы) былі няпоўныя: царызм да свайго краху блякаваў сур'ёзныя сацыяльныя і палітычныя трансфармацыі. Тым ня менш, што да сваіх «калянізаваных» суседзяў, царызм паводзіў сябе такім жа чынам, як Захад, — адносна сваіх заморскіх тэрыторыяў, г.зн. як цэнтар улады, чыя тэхналягічная і арганізацыйная перавага не пакідала гэтым тэрыторыям шанцаў перад яго экспансіяй21.
Расейская імпэрыя адрозьнівалася ад астатніх эўрапейскіх імпэрыяў і іншымі парамэтрамі. Эўрапейскія імпэрыі разглядалі свае калёніі як залежныя тэрыторыі і не імкнуліся да іх асыміляцыі, Расея ж успрымала свае валоданьні як складовую частку сваёй палітычнай супольнасьці, адкрытую для сталага пасяленьня расей-
20 Польскі гісторык М. Махнацкі ў кнізе «Powstanie narodu polskiego w roku 1830 i 1831» яшчэ ў першай палове XIX ст. адзначаў, што Расея застаецца дзяржавай, a не «грамадзкім целам», яна не стварыла ўласнай нацыі, і, нарэшце, яе падманлівая веліч грунтуецца на сіле ўраду. У сваёй ранейшай форме яна перастане існаваць разам са зьменай формы яе палітычнага ўладкаваньня. У ягонай трактоўцы Расея ўяўляецца палітычнай юрысдыкцыяй падданых розных нацыянальнасьцяў, няздольная эфэктыўна навязваць ім усім супольную, «уніфікаваную» форму нацыянальнай сьвядомасьці.
21 Becker Seymour. Russia’s Protectorates in Central Asia: Bukhara and Khiva, 1865— 1924. 2nd edition. London, New York: Routledge Curzon, 2003. P. XII.
цаў. I нарэшце, калі калёніі падпарадкоўваліся эўрапейскім нацыянальны.м дзяржавам, то расейская імпэрыя ўяўляла сабой больш архаічнае ўтварэньне — дынастычную дзяржаву, заснаваную на падпарадкаваньні ўсіх падданых аднаму вярхоўнаму кіраўніку.
Разьвіцца ў нацыяналызую дзяржаву Расейская імпэрыя не магла не таму, што яе кіраўнікі хацслі будаваць імпэрыю замест нацыі, а таму, што гэты шлях у пару нацыяналізму быў ужо закрыты. У дынастычных імпэрыяў ужо не заставалася часу для асыміляцыі этнічных меншасьцяў — працэсу, які заняў бы час, роўны жыцьцю колькіх пакалсньняў22.
Тое, што было магчыма ў дамадэрны час, г.зн. асыміляваць этнічныя меншасьці ў адносна гамагеннае ядро гтротанацыі на падставе супольнай рэлігійнай ідэнтычнасьці і палітычнай ляяльнасьці, стала амаль немагчымым у пару нацыяналізму, таму што ідэя нацыі са спадарожнымі прыцягальны.мі канцэпцыямі прагрэсу і мадэрнасьці, прадстаўніцтва і дзяржаўнасьці аказаліся агульным здабыткам. Зьвязаны з канцэпцыяй нацыі заклік да народнага сувэрэнітэту, роўнасьці і дэмакратыі нанёс удар па няроўнасьці, герархіі і дыскрымінацыі як падставс імпэрыі, падарваўшы сэнс яс існаваньня. Захаваць самаўладзьдзе і ггравесьці канстьт цыйныя і лібэральна-дэмакратычныя рэформы толькі ў асобных імпэрскіх рэгіёнах, забясьпечыць эфэктыўнае эканамічнае разьвіцьцё і пабудаваць мадэрную нацыю было немагчы.ма. Імпэрыя не патрапіла цалкам выкарыстаць прадукцыйны патэнцыял свайго насельніцтва. 3 гэтай прычыны Расея не змагла (у адрозьненьне ад Японіі ці Нямеччыны. якія пабудавалі мадэрныя нацыі) пераадолець свайго эканамічнага адставаньня. Эканоміка заўсёды служыла падтрымкай дарагой імпэрскай структуры23.
22 Бэйкер Сеймур. Россня н гонцепт нмпернн // Новая нмперская нсторня постсоветского пространства. Казань: Центр нсследованнй нацноналнзма н нмпернн, 2004. С. 70—71, 79.
23 Сунн Рональд. Дналекгнка нмпернн: Россня н Советскнй Союз // Новая нмперская нсторня постсоветского пространства. Казань: Центр нсследованнй нацноналнзма н нмпернн, 2004. С. 170.
У адрозьненьне ад нацыі, у імпэрыі дыстанцыяванасьць і адрозьненьне кіраўнікоў ад кіраваных ёсьць часткай ідэалягічнай легітымізацыі кіруючай функцыі пануючага інстытуту. Права на ўдаду ў імпэрыі выходзіць ад пануючага інстытуту, а не ад згоды кіраваных (Р, Суні). Тыя ж самыя спосабы асымідяцыі, з дапамогай якіх жыхароў Францыі ператварыді ў франнузаў, — школа, адміністрацыя, войска, — дзейнічаді ў Расеі ня так эфэктыўна. Узаемная варожасьць улады і грамадзтва паралізавала рэформы 1860-х гадоў, якія яшчэ маглі мадэрнізаваць Расею і выратаваць «трыадзіную» нацыю. Пазьней, калі сфармаваўся і ўзмацніўся ўкраінскі нацыяналізм, было ўжо позна. Адказ царызму на гэты рух — узмацненьне інтэграцыйных і асыміляцыйных тэндэнцыяўу апошнюю чвэрць XIX ст. — стаў для імпэрыі фатальным24.
Расейскае нацыятварэньне ў XIX ст. выявілася праблематычным як за францускай мадэльлю, бо для гэтага патрабавалася маштабная мадэрнізацыя сацыяльнага і эканамічнага ўладкаваньня імпэрыі, ператварэньне падданых у грамадзян, так і згодна з культываванай у Нямеччыне дактрынай культурнай нацыі, бо сфэра пашырэньня высокай расейскай культуры была вузкая і абмяжоўвалася пераважна імпэрскімі адміністрацыйнымі цэнтра.мі.
Кантраляваны дзяржавай «выхад» у Эўроггу быў абмежаваны. У першую чаргу пазычаліся прамысловыя тэхналёгіі, у апошнюю — палітычныя ідэі і інстытуты накшталт прадстаўнічага парлямэнту, незалежнага судаводзтва альбо свабоды друку. Нежаданьне разьвівацца ў заходнім кірунку выразна выявілася ў канцы кіраваньня Кацярыны II і яе двух наступнікаў — імпэратараў Паўла
24 Пар. Nowak Andrzej. Ab Imperio. Nowe spojrzenie na historic Rosji. PrzegUd Wschodm. T. VIII. Zeszyt 3 (31). S. 605—630.
Дарэчна будзе адзначыць, што канцэпцыя «адзінай і непадзельнай Расеі» была культурным імпартам. Крыніцай пазычаньня была, бадай, француская «nation une et indivisible» (адзіная i непадзельная нацыя). Як вядома з гісторыі, у Францыі гэты першапачаткова палітычны прынцып быў пасьпяхова рэалізаваны, што нельга сказаць пра Расею.
(1796—1801) і Аляксандра (1801—1825). Канчаткова ўсё паставіла на сваё месца цараваньне Мікалая I (1825—1855), пры якім асноўнымі прынцыпамі расейскай дзяржаўнасьці сталі вядомыя праваслаўе, самаўладзьдзе і народнасьць. Гэтая дактрына сыгналізавала, што расейскі абсалютызм варожа ўспрымае пануючы на Захадзе дыскурс нацыяў. Яна была спробай стварыць яму альтэрнатыву, злучыўшы нацыю зь дзяржавай, манархам і дзяржаўнай рэлігіяй, тады як у самой Эўропе палітычная супольнасьць у форме нацыі ўжо адасаблялася ад дзяржавы і станавілася незалежнай крыніцай легітымнасьці ўлады25.
Бэнэдыкт Андэрсан угледзеў у гэтай дактрыне адказ кіруючых групаў, пераважна дынастычных і арыстакратычных, на пагрозу выключэньня альбо маргіналізацыі ва ўяўленай супольнасьці. Гэты адказ быў глыбока кансэрватыўны і заснаваны на проціпастаўленьні ідэалізаванай сьвятой Русі бязбожнай і рэвалюцыйнай Эўропе.
Мікалаеўская афіцыйная народнасьць ўяўляла сабой трансфармаваны міт эўрапсйскага абсалютызму XVIII ст. Складнікі народнасьці ў гэтым кантэксьце разумеліся па-ўнівэрсалісцку як абавязковыя для ўсіх падданых ляяльнасьць манарху, любоў да ўлады і рэлігійнасьць. (Кансэрватыўны момант палягаў у тым, што нідзе ў Эўропе ў той час ўзаемадачыненьні манархаў і падданых ужо не грунтаваліся на гэтых прынцыпах.) Нацыяналістычная мадэль рэпрэзэнтацыі са.мадзяржаўя замацоўваецца толькі ў 1880-х гадах: сучаснасьць тлумачылася як вяртаньне пэўнай ідэалізаванай мінуўшчыны, як матэрыялізацыя іманэнтнай нацыянальнай памяці, тым часам як гістарычная дыстанцыя паміж мінулым і цяперашнім паддавалася сымбалічнаму забыцьцю (Р. Уортман). Сваёй сакральнай функцыяй улада лічыла распазнаньне суцэльнага і гамагеннага цела нацыі
25 Сунн Рональд. Дналекгнка нмпернн: Россня н Советскнй Союз// Новая нмперская нсторня постсоветского пространства. Казань: Центр нсследованнй нацноналнзма а нмпернн, 2004. С. 185.
і ачышчэньне яго ад чужародных напдаставаньняў і скажэньняў26.
Гэтая дыяема Расеі як аб’екта і суб'екта вэстэрнізацыі, адстадай імпэрыі з «мадэрнізацыйнымі канвудьсіямі» агаляе праблематычнасьць палітычных, эканамічных, сацыяльных і кулыу'рных перадумоваў для пабудовы мадэрнай расейскай нацыі. «Навату 1914 г. расейцы не былі праўдзівай нацыяй» (Дамінік Ліўен). Расейскай імпэрыя ажно да моманту свайго распаду ня стала нацыянальнай дзяржавай, а нацыянальная самасьвядомасыдь расейцаў не набыла скончанай, «эўрапейскай» формы: адзінства краіны забясьпечвалася ня зьнізу, нацыянальнай і палітычнай самасьвядомасьцю яе грамадзян, але зьверху, дэспатычнай і неабмежаванай уладай кіруючай алігархіі.
Гэта ня значыць, што ні ў XIX, ні ў XX ст. не існавала самой магчымасьці пабудовы «мадэрнай» расейскай нацыі. У XIX ст. ў Расеі існавалі элемэнты «супольнай сацыяльнай прасторы» альбо «звышнацыянальнай сыстэмы» (Л. Грынфэлд), якія рабілі магчымым пашырэньне заходніх нацыяналістычных ідэяў. Зьдзейсьнены імпарт заходняй ідэі «нацыянальнай дзяржавы» меў перадумовай існаваньне супольнай сацыяльнай мадэлі, уласьцівай толькі для такіх грамадзтваў, якія штосьці значаць адно для другога. Праўдападобна, гэтая супольная сацыяльная (калі ўлічваць ролю ідэяў у гісторыі нацыяў, лспш сказаць, культурная альбо мэнтальная) прастора была створана хрысьціянствам і, магчыма, Рэнэсансам27.
На думку Э. Сьміта, маральны і інтэлектуальны падмурак раньняга расейскага нацыяналізму заклаў М. Карамзін. Сьпярша ён быў збольшага абарончы і кампэнсаторны. У цэнтры гісторыяў
26 Гл. Уортман Р. Сценарнм властя. Мнфы н церемоннн русской монархнн от Петра Велнкого до смертн Ннколая I. Т. 1пер. сангл. С.В. Жнтомнрской, Й.А. Пнлыцякова. Москва: ОГН. 2002.
27 Выходзячы з таго, што яшчэ з XVIII ст. расейскія валадары спрабавалі ўпісаць сваю дзяржаву ў эўрапейскі кантэкст, Л. Грынфэдд з дапамогай канцэпцыі «супольнай сацыяльнай прасторы» абгрунтоўвае правільнасьць залічэньня Расеі да Эўропы.
Карамзіна — вобраз Расеі як пастаяннай ахвяры нядобразычлівых суседзяў, гатовых заўсёды скарыстаць зь яе сдабасьці. Паводде Карамзіна, патрэбамі імпэрыі быді неабходнасьць захаваць бясьпеку дзяржавы ад вонкавых ворагаў, аднавіць радавыя валоданьні Рурыкавічаў. дамагчыся павагі іншаземцаў, абараніць суседнія народы і прынссыді ім усьлед за заваёвай прагрэс і цывідізацыю (пад цывілізацыяй адьбо асьветай разумедася кіраваньне канкрэтна ўзятым народам звонку).
Імкнучыся апраўдаць свас права кіраваць народамі, якія сталі ператварацца ў нацыі. імпэрская эліта выкарыстоўвада ідэю мадэрнізацыі «маподшых» і нсцывідізаваных народаўу якасьці галоўнага сродку легітымацыі імпэрскага ладу аж да XX ст.28.
Тым самым яшчэ ў псршай палове XIX ст. імпэрыялістычная традыцыя аб ядналася з рассйскім нацыяналізмам. Экспансіянісцкія амбіцыі і імпэрскае бачаньне суіснавалі і сталі неад'емнай часткай пазьнейшых праяваў расейскага нацыяналізму.
Дарма што імпэрская адміністрацыя блякавала спробы атаясаміць расейскасьць з «простым народам, нацыянальным стросм і барадой» (Рональд Суні)29. расейскія нацыяналісты заклікалі забясылечыць дзяржаву абгрунтаваньнем у выглядзе этнічнай нацыі, а таксама шляхам кульіурнай русіфікацыі зьнішчыць праявы нерасейскага нацыяналізму, прымусіць чальцоў этнічных меншасьцяў ідэнтыфікаваць сябе з расейскай нацыяй. дынастыяй і манархіяй.
28 Гл. Сунн Рональд. Дналектнка нмпернн: Россня н Советскнй Союз II Новая нмперская мсторня постсоветского пространства. Казань: Центр нсследованнй нацноналнзма н нмпернм, 2004. С. 172.
29 Ляяльнасьць прасталюдзінаў мусіла быць зьверттая да асобы манарха, а не да абстрактнай нацыі. і гэтыя спробы нівэляваліся магутнай супрацьвагай у выглядзе наднацыяналыіых ідэнтыфікацыяў падданых Расеі з імпэрыяй, праваслаўем і славянствам. Царскае самаўладзьдзе. нягледзячы на ўсе ягоныя саступкі розным нацыяналістычным плыням, заставалася верным прынцыпам данацыянальнай дынастычнай станавай палітыкі, якая толькі і магла забясьпечыць сацыяльна-палітычную стабільнасьць імпэрыі. Гл. Каппелер Андреас. Россня — многонацнональная нмперня: возннкновенне, нсторня. распад. Москва, 1997. С. 183.
Як раней нямецкі і польскі, расейскі нацыянадізм сьцьвярджаў уласную «missions civilisatrices». Філёляг і журналіст Мікалай Грэч адмаўляў самабытнасьць беларускай мовы і гаварыў пра вышэйшасьць расейскай над іншымі мовамі: «Наша мова — і пра гэта можна ўпэўнена казаць — вышэйшая за ўсе сучасныя мовы». Ягоны калега, ураджэнец Меншчыны Фадзей (Тадэвуш) Булгарын прадвяшчаў, што ў будучыні кожны будзе ведаць расейскую мову: «Расейская мова, якая, несумненна. мае першае месца мэ.іядычнасьцю. багацьню і лёгкасьцю пабудовы словаў, — гэта мова паэзіі і літаратуры ва ўсіх краінах зямной кулі»30.
Як адзначыў яшчэ А. Цьвікевіч, ідэю Гегеля пра гісторыю як праяву сусьветнага духу, ягоную пропаведзь «абранасьці» нямецкай нацыі як адзінага праўдзівага носьбіта гэтай ідэі, Хамякоў і Кірэеўскі перанесьлі на расейскую глебу і стварылі тэорыю аб асаблівай «абранасыді» Расеі як носьбіткі ідэі славянства31.
Расейскі нацыяналістычны мэсіянізм увасобіўся таксама ў ідэі, што «асаблівы» характар разьвіцьця расейскага народу, агульная адсталасьць і спазьненьне Расеі — гэта, насамрэч, яе псравага. паколькі структурна яна лепш падрыхтаваная для прагрэсіўнага шляху разьвіцыдя. Была вылучана канцэпцыя «расейскага асаблівага шляху»32.
У трактоўцы раньняга расейскага нацыяналіста М. Каткова паняцьце «расейскасьці» становіцца поліэтнічным і поліканфэсійным, а ў герархіі ідэнтычнасьці галоўная роля адводзіцца расейскай мове («найтрывальшай з усіх заваёваў ёсьць заваёва, зробленая мовай якога-небудзь народу»). У сваёй публіцыстыцы Кат-
30 Шкандрнй Мнрослав. В обіймах імперіі'. Російська і украінська літературн новітньоі добн. Кнів: Факт, 2004. С. 37.
31 Цьвікевіч А. «Западно-русснзм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку ХХст. Менск: Навука і тэхніка, 1993. С. 203.
32 Само паняцьце, як сьцьвярджае А. Бэзансон, было пазычана з рамантычнай Нямеччыны, «гэтай вялікай лябараторыі думкі». Прывязка паняцьця «Sonderwege» да эпохі нямецкага рамантызму даволі спрэчная, паколькі яно было выпрацавана прынамсі яшчэ ў 50-я гг. XVIII ст.
коў атаесамяяў імпэрыю і нацыю. У красавіку 1863 г. ён пісаў: «Ёсьць у Расеі адна пануючая нацыянальнасыдь, адна пануючая мова. выпрацаваная стагодзьдзя.мі гістарычнага жыцьця». Шматлікія плямёны з разнастайнымі мовамі і звычаямі павінны адчуваць яднаньне зь «вядікім расейскім сьветам». У імя пяядьнасьці да царскай дынастыі ім належыць шукаць сябе ў «адзінстве дзяржавы, у адзінствс вярхоўнай улады», у «Цару, у жывым абсалютным увасабдсньні гэтага адзінства»33.
Рыдееў і іншыя дзекабрысты заклікалі да «вызваденьня» Мэксыкі ад гішпанскага панаваньня і анэксіі Каяіфорніі. Цютчаў адстойваў ідэю панславянскага адзінства на чале з усеславянскі.м, a ня проста расейскім царом і заклікаў да заваёвы Канстантынопалю. Вільня для яго была адвечна рассйскім горадам.
На сярэдзіну XIX ст. прыпадае палеміка наконт рассйскай нацыянальнай сьвядомасьці паміж лягерам славянафілаў (I. Кірэсўскі. А. Хамякоў і К. Аксакаў) і лягерам «заходнікаў», які сфармаваўся на грунце гуртка М. Станксвіча і ў які ў розны час уваходзілі В. Бялінскі, А Гсрцэн і іншыя. Найважнейшым вынікам гэтай палемікі была выпрацоўка дыхатаміі «Захад—Усход» як культурнарэлігійнага крытэру для асэнсаваньня эўрапейскай мінуўшчыны34.
Расейскія нацыяналісты накшталт Дастасўскага прапагандавалі новы калектывізм, заклікалі вызваліць нацыянальную сьвядомасьць ад згубных заходніх уплываў. У сваёй ідэалёгіі яны сьвя-
53 Катков М.Е, 1863 год. Собранне статей по польскому вопросу. Москва, 1887. С. 100—101.
34 Нягледзячы на ўтапізм і нацыяналізм і першых, і другіх, паміж імі існавалі дзьве найважнейшыя сьветаглядныя супярэчнасьці: 1. індывідуалізм супраць калектывізму (у славянафілаў незалежнасьць асобы павялічвае ізаляцыю паміж людзьмі. ставіць пад сумнеў вастрыню рэлігійных перажываньняў чалавека; асоба дасягае свабоды адно тады, калі яна здолее зьліцца з калектывам); 2. рацыяналізм супраць арганіцызму (у заходнікаў перадумовай свабоды была рацыяналізацыя і індывідуалізацыя сьвядомасьці, тым часам славянафілы сьцьвярджалі, што сапраўдная свабода дасягаецца празь безрэфлексіўную веру; ідэалам славянафілаў была «арганічная» сувязь індывіда з калектывам, заснаваная на веры, традыцыях
дома атаесамлялі маральнае (ідэю, што Расея адновіць на зямлі хрысьціянскае царства дабра і справядлівасьці) і эгаістычна-імпэрыялістычнае (заклікаючы нарошчваць расейскую палітычную магутнасьць)35.
Асабліва незамірэнчым нованароджаны расейскі нацыяналізм быў да больш раньняга польскага нацыяналізму. Калі ўперад польска-расейская варажнеча была праявай канкурэнцыі імпэрскіх амбіцыяў дзьвюх дзяржаваў, то ў XIX ст. яна ўвайшла ў стадыю жорсткага ідэалягічнага супрацьстаяньня двух агрэсіўных нацыяналізмаў.
Акупацыя Расейскай імпэрыяй часткі тэрыторыі Рэчы Паспалітай паставіла першую перад праблемай, невядомай для заходнеэўрапейскіх імпэрыяў: інтэграцыі стратэгічна важных тэрыторыяў з вышэйшым, чымся ў цэнтры, узроўнем культурнага разьвіцьця. У яе аснове была немагчымасьць асыміляваць палякаў і прымусіць ужо нацыянальна сьвядомую польскую эліту да калябарацыі з імпэрыяй. Паўстаньні 1830—1831 і 1863 гг. далі моцны штуршок да разьвіцьця расейскага нацыяналізму, які пачаў выступаць супраць ідэі наднацыянальнай імпэрыі пад лёзунгам барацьбы з «польскай пагрозай». Пасьля 1863 г. адукаваную расейскую публіку накрыла хваля нацыяналістычнай гістэрыі.
і маральных уяўленьнях, заходнікі пастулявалі неабходнасьць ператварыць просты люд у «народ», славянафілы настойвалі ж на вяртаньні «інтэлігенцыі» ва ўлоньне народу; заходнікі спагадна ставіліся да капіталізму і новага буржуазнага ладу як правадніка лібэральна-дэмакратычных вартасьцяў у расейскім грамадзтве; славянафілы адмаўлялі капіталістычны шляхразьвіцьця Расеі).
Валіцькнй A. В полоні консерватнвноі утопіі. Структура і вндозмінн російського слов’янофільства: пер. з польськ. К.: Основн. 1998. С. 508—514.
Акрамя таго, славянафілы меркавалі, што першапачатковай рэлігіяй усіх славян, улучна з зажднімі, было праваслаўе, а іхальфабэтам — кірыліца. Падзелы і звады паміж славянамі сталі вынікам экспансіі заходняй цывілізацыі. Таму насельніцтва ўсіх славянскіх земляў неабходна ўзьяднаць з Расеяй — носьбіткай чыстай славянскай традыцыі.
35 Шкандрнй Мнрослав. В обіймах імперіі. Російська і украінська літературн новітньоі добн. Кнів: Факт, 2004. С. 351.
II. ПЕРШЫЯ НАЦЫЯНАЛІСТЫ
△АМАЛЭРНАЕ ПАНЯйЬЦЕ БЕЛАРУСІ. БЕЛАРУСЬ ЯК ЗОНА ПОЛЬСКАГА НАНЫЯТВАРЭНЬНЯ
Na BoZym sudzie — usim u sraku budzie!
Адзінас вядомас высдоўе Адама Міцкевіча на бсдарускай мове.
Жывучы ня ў Польшчы, мы пачуваемся як бы ў Польшчы і нават лепей, чымся у праўдзівай Полыйчы.
3 адрасу подьскай шдяхты рассйскаму ўраду пасьдя падзсдаў Рэчы Паспадітай.
Беларуская або руськая мова: пад гэтай назвай сталі апошнімі часаміразу.мець тую барбарскую моеу, якой пісалі Скарына, Сымон Полацкі, Лазар Барановіч і інш. духоўныя пісьменьнікі, якія сфармаваліся пад уплывам Полыйчы: гэта сумесь больш ці менш шчыльная польскіх выразаў і слоў з расейскімі.
Языкоў Дз.І. Энцыкдяпэдычны дексыкон
Пяюшара. 1837.
Пась.пя каранацыі ў 1802 г. Джыа-лонг пажадаў назваць сваё каралеўства «Nam Vi^t» і выслаў пасланцоў каб атрымаць згоду Пэкіна. Маньчжурскі Сын Нябёсаў, аднак, настаяў на назьве « Vi^tNam». Падстава для такой інвэрсіі была наступная: «УіД Nam» (альбо па-кітайску Yiieh-nan) значыць прыблізна «на поўдзень ад УіД (Yileh)», г.зн. ад заваяванай сямнаццаць стагодзьдзяў назад дынастыяйХань вобласьці, разьмешчанай, як мяркуюць, на тэрыторыі цяперашніх правінцый Квачтун і Квансі, а таксама ў даліне Чырвонай ракі. «Nam Уіеі» Джыа-лонга значыла, аднак, «Паўднёвы УіД/Yiieh», што мела прэтэнзіі на кітайскую тэрыторыю. Паводле словаў Аляксандра Вудсайда, назву «Віетнам», навязаную Пэкінам, сто гадоў таму віетнамскія кіраўнікі наўрад ці цанілі так высока, яку цяперайінім стагодзьдзі. Гэтая штучная назва не выкарыстоўвалася шырока ні кітайцамі, ні віетнайцамі
Бэнэдыкт Андэрсан. Уяўденыя супояьнасьці.
Бедая Русь, бодьш вядомая як Бедарусь. — гэта яітаратурны твор, які ўпершыню фіксуецца ў яетаггісах XIII ст. («Incipiunt descriptiones terrarum»), праўдападобна, адносна цяперашняга расейска-карэяьскага памежжа. Пазьнсй гэтую паразытарную блукаючую назву ўжывалі ў дачыненьні розных украінскіх рэгіёнаў, усёй Маскоўскай дзяржавы. Паўночнага Прычарнамор’я і Прыазоўя, Пскоўскай вобласьці і іншых усходнеэўрапейскіх тэрыторыяў.
У часы Вяяікага Княства Літоўскага ягоныя рускія землі ніколі ў дзяржаўных дакумэнтах не называліся «беларускімі». Толькі ў 1555 г. тэрмін «Белая Русь» быў выкарыстаны з «вонкавай пазыцыі» для апісаньня часткі Вялікага Княства Літоўскага. У канцы 1570-х гг. ён распаўсюджваўся на акупаваную з 1563 г. Іванам Жахлівым частку ВКЛ. У 1627 г. Белая Русь як частка ВКЛ упершыню згадваецца ў афіцыйных дакумэнтах Рэчы Паспалітай. У 1655 г. цар Аляксей Міхайлавіч уводзіць назву ў свой царскі тытул. 3 канца 1650-х гг. тэрмін «Белая Русь» на эўрапейскіх картах
канчаткова замацоўваецца за Полацкім ваяводзтвам і пачынаючы з 1720-х гг. зьнікае зь іх у значэньні «Маскоўская дзяржава»1.
Палітычныя, культурныя і адміністрацыйныя эліты Літвы, г.зн. паўночна-ўсходніх ускраін Рэчы Паспалітай. інкарпараваных у канцы XVIII ст. у Расейскую імпэрыю, на мяжы XVIII і XIX ст. не валодалі цяпсрашнім уяўленьнсм аб Беларусі. а навуку і літаратуру таго часу не цікавіла моўная і культурная своеасаблівасыдь беларусаў.
У першыя дзссяцігодзьдзі расейскага кіраваньня традыцыйныя правы і прывілсі мясцовай шляхты былі захаваныя. На гэты рэгіён са «старымі, замацаванымі сацыяльнымі і палітычнымі структурамі заходнеэўрапейскага тыпу» (С. Бэкср) адразу пасьля інкарпарацыі не распаўсюджвалі расейскіх адміністрацыйных і праўных нормаў — коштам іх увядзеньня была палітычная дэстабілізацыя. Самі шляхціцы ўспрымаліся новай уладай як прадстаўнікі заходняй культуры, а іх шлюбы з расейскай арыстакратыяй заахвочваліся. Расейская гтрысутнасьць у Беларусі абмяжоўвалася вайсковым і адміністрацыйным апаратам і нешматлікімі земляўласьнікамі, якія атрымалі ў краі маёнткі.
У першай траціне XIX ст. Беларусь заставалася замежнай тэрыторыяй, а яе гісторыя і геаграфія былі вылучаныя з інтэграцыйных нарагываў імпэрыі. У ёй фактычна быў закансэрваваны зьніклы з палітычнай мапы польскі сьвет: захоўваліся традыцыйныя структуры польскай адукацыйнай сыстэмы, судаводзтва, сацыяльнага ўзасмадзсяньня і г.д. Эканоміка і адміністрацыя таксама знаходзіліся ў польскіх руках. Запачаткаваная яшчэ да падзелаў папулярызацыя польскай мовы была працягнутая. Лад жыцьця польскай шляхты сур’ёзна не зьмяніўся і трымаўся на ірывалай традыцыі шляхсцкай салідарнасьці («komitjxxy szlacheckiej»). Розьніца паміж Беларусяй і «карэннай» Польшчай заставалася нязначная — хіба што тут народныя масы былі этнічна беларускія, а там — польскія2.
м
1 Гл. Белы Алесь. Хроніка Белай Русі. Chronicon Russiae Albae. Нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы. Мінск: Энцыклапедыкс, 2000.
2 Цьвікевіч А. «Западно-русснзм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку ХХст. Менск: Навука і тэхніка, 1993. С. 44.
Польская эліта першай у Расейскай імпэрыі ўбачыла шансц на існаваньне ўласнай нацыі ва ўмовах безьдзяржаўнасьці ў нацыятварэньні. Дзякуючы яму маладая польская нацыя спадзявалася заняць годнае месца сярод іншых нацыяў, змагацца зь імі і давесьці сваю самакаштоўнасьць і нсзалежнасьць. Насьледуючы запавстам Жан-Жака Русо, польская эліта рабіла стаўку на разьвіцьцё адукацыі і навукі, найперш айчыннай псторыі, літаратуры і этнаграфіі. Польскамоўныя школы вызначалі межы польскай ідэнтычнасьці, дый самой Польшчы, якая пасьля падзелаў стала віртуальнай дзяржавай. Польшча была там, куды даходзіла сетка польскіх школ і куды сягала ўяўленьне іх вучняў. Таму ішла зацятая барацьба за мову выкладаньня і навучальную праграму гэтых школаў, а пасьля іх дэлегалізацыі ў другой палове XIX ст. — за самое іх існаваньне3. Толькі ў 1825 г. у сярэдніх школах Беларусі абавязковым прадметам стала гісторыя Расеі, якая выкладалася па-расейску4.
Вучням школ Віленскай навучальнай акругі прышчаплялася польская ідэнтычнасыдь. найперш з дапамогай курсаў літаратуры і гісторыі. Напрыклад, сярод экзамэнацыйных пытаньняў зь літаратуры за 1822 г. былі наступныя: У якім стагодзьдзі пачалася гісторыя Польшчы? Як хрысьціянства паўплывала на разь-
3 Пільны М. Каяловіч у часопісе «Новое время» (1882 г.) пісаў:
НавокалВільні ідзе ўзмоцненая агітацыя на карысьць палянізму... Папіайныя польскія школы вырастаюць, як грыбы, па гарадох і асабліва па вёсках; масы польскіх кніжак распаусюджваюццаў народзе.
У 1881 г. толькі ў гэтым рэгіёне было выкрыта 144 тайныя польскія школы. Цьвікевіч А. «Западно-русснзм»... С. 265.
Простым эфэктам здушэныы польскамоўнай адукацыі стала страта кантролю імпэрскай улады над польскім нацыятварэньнем. Польскія эліты пры неафіцыйнай падтрымцы каталіцкай герархіі і шляхты перавялі працэс навучаньня ў цень, памнажаючы сеткі падпольных школак.
4 Beauvois D. Szkolnictwo na ziemiach litewsko-ruskich. 1803—1832. T. II. Szkoly podstawowe i srednie, Rzym: Fundacja Jana Pawla II; Lublin: Redakcja Wydawnictw KUL. S. 348.
віцыдё адукацыі ў Польшчы? У якім стагодзьдзі пачалося разьвіцыдё адукацыі ў Подьшчы? Каді прыйшді ў Польшчу езуіты, піяры? На якія пэрыяды можна падзяліць гісторыю Польшчы5?
Найважнейшым сродкам польскага нацыятварэньня ў Беларусі становіцца імпэратарскі Віленскі ўнівэрсытэт6, створаны 4 красавіка 1803 г. згодна з указам цара Аляксандра I. Ён хутка ператварыўся ў навучальную ўстанову зь міжнародным аўтарытэтам, а таксама ў апірышча «польскасьці», якое рэалізоўвала стратэгію абароны польскай ідэнтычнасьці і разьвіцьця польскай нацыі7.
У першае дзесяцігодзьдзс XIX ст. у Віленскім унівэрсытэце навучалася 525 студэнтаў, у Дэрпцкім —193, у Маскоўскім — 135, у Харкаўскім — 82, у Казанскім — каля 508.
Вільня таксама стала сталіцай найбольшайу імпэрыі навучальнай акругі, якая ахоплівала сьпярша восем губэрняў (разам зь Беластоцкім крас.м). У 1813 г. павятовыя школы і гімназіі Вілснскай акругі навсдвалі амаль 13 тыс. вучняў, у той час як у Харкаўскай акрузе іх налічвалася каля 8,15 тыс., у Маскоўскай — амаль 6,5 тыс., у Дэрпцкай ■— менш за 6 тыс., у Псцярбурскай — каля
5 Тамсама. S. 345.
6 Ідэя падпарадкаваць унівэрсытэт задачам нацыятварэньня стала здабыткам эліт Цэнтральнай Эўропы: адным зь першых актаў новага ўраду Вугоршчыны падчас сакавіцкай рэвалюцыі 1848 г. стала падрыхтоўка «Асноўных правілаў вугорскага ўнівэрсытэту» — законапраекту для правядзеньня глыбокай унівэрсытэцкай рэформы, накіраванай на мадэрнізацыю структуры і спосабаў выкладаньня ў заснаваным у пару сярэднявечча Пэшцкі.м унівэрсытэце, на павышэньне ягонага грамадзкага статусу як нацыянальнага цэнтру асьветы і навукі.
Гл. Андрсев Андрей. «Національна модель» універсвтетськоі' освітн: проблемя внннкнення та розвнтку в Західній Свропі та Російській імперіі// Схід/Захід. Історіко-культурологічннй збірннк. Внпуск 7. Харків — Кнів: Крнтнка, 2005. С 76.
7 Буковсц ГІавел. Імператорськнй Віленськнй універснтет і лнтуаністнчннй рух // Схід/Захід. Історіко-кулыурологічнвй збірннк. Внпуск 7. Харків — Кнів: Крнтнка, 2005. С 110.
8 Вішлснкова Слсна. Корпоратнвність і етнічна ідентнчність Казанського імператорського універснтету// Схід/Захід. Історіко-культурологічннй збірннк. Ввпуск 7. Харків — Кнів: Крнтнка, 2005. С. 172.
4,65 тыс., а ў найменшай, Казанскай, — блізка 4,2 тыс. 3 часам гэтая дыспрапорцыя стала яшчэ большая: у 1820 г. у Віленскай акрузё колькасьць пачатковых школ з польскай мовай выкладаньня павялічылася да 430 насупраць 70 у 1803 г.9.
Статус-кво быў парушаны польскім паўстаньнем 1830—1831 гт. У адрозьненьне ад элітаў былой Рэчы Паспалітай, у той час сярод пецярбурскай бюракратыі ідэі мадэрнага нацыяналізму не атрымалі значнага пашырэньня. і імпэрыя зрэагавала згодна зь лёгікай дынастычнай манархіі. Афіцыйны Пецярбург стаў узмацняць адміністрацыйную і нарацыйную інтэграцыю Літвы (зразумстай у дамадэрным значэньні) з імпэрскім цэнтрам, пашыраць зямельныя ўладаньні расейскага дваранства, абмяжоўваць зямельныя надзелы карэнных земляўласьнікаў, спрыяць прытоку расейскай бюракратыі. У 1840 г. на ўсіх беларускіх землях перастаў дзейнічаць Літоўскі статут10, годам раней ліквідавана ўніяцкая царква, у 1832 г. закрыты Віленскі ўнівэрсытэт. Пачалася русіфікацыя сыстэмы асьвсты і ціск на каталікоў. У 1836 г у Віцсбскай
9 Западные окранны Росснйской нмпернн Москва: НЛО, 2006. С. 95—96.
10 Увядзеньне ў Беларусі расейскіх праўных стандартаў узмацніла кулыурную траўму ў мясцовага грамадзтва. «Культурны бар'ер. які адмяжоўваў палякаў ад расейцаў, быў значна большы, чым паміж палякам і аўстрыйцам і нават паміж палякам і немцам».
Radzik R. Mi^dzy zbiorowosci^ etniczn^ a wspolnot^ narodowq Bialorusini na tie przemian narodowych w Europie Srodkowo-Wschodniej XIX stulecia. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Sklodowskiej, 2000. S. 100.
Вэстэрнізаваная польская эліта асабліва пільна адчувала беспадстаўнасьць расейскіх прэтэнзіяў на асаблівую цывілізацыйную місію:
«Палякі часта мелі рацыю, калі гаварылі аб прыкладах «маскальскага барбарства», якое прыносілі з сабой гэтыя [расейскіяі культуртрэгеры», бо «індывідуальна-парлямэнтарны лад Беларусі эпохі Літоўскага статуту... рэзка адрозьніваў Беларусь ад Расеі на працягу многіх стагодзьдзяў». Цьвікевіч таксама бачыў «большую гістарычную сувязь Беларусі з Заходняй Эўропай, чым з Маскоўскім княствам».
Цьвікевіч А. «Западно-русснзм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку ХХст. Менск: Навука і тэхніка, 1993. С. 228.
У такой жа сытуацыі знаходзіліся жыхары іншых земляў Рэчы Паспалітай, далу-
і Магіпёўскай губэрнях было забароненае выкпаданьне на польскай мове.
На працягу ўсяго гэтага часу польская эліта прытрымлівалася імпэрскай структуры арыенціраў і прэтэндавала на гісторыю і культуру Беларусі як на сваю ўласнасьць. На яе думку. польская мова павінна стаць адзінай мовай беларусаў, а ўваходжаньне беларускіх земляў у склад Польшчы — неабходнай умовай пасьпяховага разьвіцьця будучай польскай дзяржавы. Дамадэрная канцэпцыя шляхецкай нацыі была адкінутая на карысьць мадэрнай канцэпцыі нацыі яксупольнасьці носьбітаў польскай мовы і культуры. 3 тае прычыны, што гэтая канцэпцыя разілядалася ў якасьці неабходнай перадумовы польскай дэмакратыі, павелічэньнс колькасьці носьбітаў польскай сьвядомасьці стала найважнейшым напрамкам нацыянальнай актыўнасьці. Любы рэгіяналізм, напрыклад, культывацыя асобнай рускай альбо літоўскай культуры і мовы, жорстка караўся. Усходняя частка былой Рэчы Паспалітай павінна была засвоіць польскую мову і стаць арганічнай часткай
чаных да Расейскай імпэрыі. Маларосія да сярэдзіны XIX ст. таксама захоўвала сыстэму. заснаваную на ўладзе закону (шмат мясцовых пасадаў, былі, прынамсі, фармальна. выбарныя).
Flap. Szporluk Roman. The Making of Modern Ukraine: The Western Dimension. Harvard Ukrainian Studies. Volume XXV (1/2). 2001. P. 57—90.
Ba ўкраінскім дыскурсе гэтае сацыяльна-праўнае і, у шырокім сэнсе, культурнае адрозьненьне паміж украінцамі і расейцамі атрымала распрацоўку параўнальна рана. Ужо сучасыіік Багушэвіча М. Драгаманаў (1841—1895) выказваў меркаваньне, што «галоўнае адрозьненьне паміж украінцамі і расейцамі абумоўлена хугчэй сацыяльна-палітычнымі факгара.мі, чым этнічнасьцю, мовай альбо рэлігіяй». Пазьней гэту тэзу паглыбіў украінскі палітоляг Вячаслаў Ліпінскі:
Галоўным адрозьненьнем пайіж Украінай і Масковіяй ёсьць ня това, ня племя, ня вера ... а розная палітычная сыстэма, якая складалася стагодзьдзямі, розны спосаб арганізауыі кіруючаіі эліты, розныя ўзаемадачыненьні паміж вышэйшымі і ніжэйшымі клясамі, паміж дзяржавай і грамадзтвам — паміж тымі, хто кіраваў, і тымі, кім кіравалі.
Цыт. пав.: Хнмка Дж.-П. Зародження польськоі соціал-демократіі та украінського раднкалізму в Галнчнні (1860—1890). Кйів: Основні цінності, 2002. С. 22.
Полывчы. Рамантычны ідэал польскай геапалітыкі прадугледжваў, што Польшча, адноўленая ў межах 1772 г., павінна стаць свайго роду антырасейскім стратэпчным фарпостам у ЦэнтральнаУсходняй Эўропе. Каб забясьпечыць стабільнасьць Польшчы ў будучыні, належала разбурыць існуючую Расейскую імпэрыю і дывэрсыфікаваць яе геапалітычную тэрыторыю на як мага больш складнікаў-дзяржаваў. (Гэта ідэя была падобнай да ідэяў кардынала Рышэльё, які два стагодзьдзі да гэтага выношваў плян падзелу нямецкіх княстваў для ўзмацненьня стратэгічных пазыцыяў Францыі на ўсходзе). Уваскрэслая Рэч Паспалітая мелася стаць апірышчам свабоды ў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе і споўніць нейкую вызвольную місію11.
У першыя дзесяцігодзьдзі XIX ст. адбываецца фармаваньне вызначальных мэтафарычных і нарацыйных структураў, з дапамогай якіх канструявалася Беларусь (многія зь іх акажуцца надзіва жывучымі, працягнуўшы сваё існаваньне і ў XX ст.). Каб заахвоціць набыцьцё этнічнымі беларусамі польскай нацыянальнай сьвядомасьці, прыналежнасыдь да гэтай этнічнай групы належала пазбавіць рэштак сацыяльнага і кулыурнага прэстыжу. I сфармаваны наратыў апісваў беларусаў як плебейскі этнас. Ён уключаў перакананьне, што няма такога народу, а ёсьць толькі этнаграфічная маса, якая неўзабаве пад уплывам польскай культуры набудзе польскую ідэнтычнасьць.
У рамках наратыву Беларусь паўстае малазаселенай, «незанятай» зямлёй, культурна аморфным, мяшаным. а то й засьмечаным замежнымі ўплывамі асяродзьдзем, прагрэс і мадэрнізацыя якога немагчымыя без асыміляцыі з боку пануючай і нашмат вышэйшай польскай культуры. У разьвіцьці мадэрнай польскай ідэнтычнасыд, як пазьней і расейскай, Беларусь адыгрывала ролю калянізаванага іншага. Польская літаратура арыенталізавала Беларусь, каб уз-
11 Гл. Nowak Andrzej. Between imperial temptation and anti-imperial function in eastern European politics: Poland from the eighteenth to twenty-first century. Slavic Euroasian Studies, Hokkaido University. Slavic Eurasian Studies No.7. Emerging Meso-Areas in the Former Socialist Countries Histories Revived or Improvised?
мацніць свас ўласныя прэтэнзіі на прыналежнасьць да «цывілізаванай» часткі зямной кулі і клюбу народаў — будаўніюў імпэрыяў12.
Польскі каляніяльны інструмэнтар пазьней будзе псрагледжаны. але нс адкінуты наагул расейскім бокам. У якасьці прыкладу можна назваць тэндэнцыйную тэзу аб братэрстве аж да кроўнага сваяцтва паміж палякамі і беларуса.мі і надзвычайнай блізіні польскай і беларускай моваў якая прадказальным сэнсавым зрухам увайшла ў лсксыкон расейскага нацыяналізму, адкуль была запазычаная беларускімі русафіламі і папулістамі.
Як у 1800 г. для Фрыдрыха Шлегеля Усход быў найчысыдейшай формай рамантызму, так праз колькі дзесяцігодзьдзяў такой формай для польскіх рамантыкаў стаў польскі «ўсход» — цяперашнія Беларусь і Ўкраіна. Згодна з агульнаэўрапсйскай літаратурнай модай. ягоныя «старадаўнія», «чыстыя», вартыя выкарыстаньня адно ў якасьці літаратурнай сыравіны паданьні і традыцыі, у якіх угледжваюць неверагодную архаічную глыбіню (бо народ, які іх стварыў, знаходзіцца на вельмі нізкім, першабытным узроўні разьвіцьця), выклікаюць цікавасыдь польскіх рамантыкаў. «Несапсаваны» заходняй цывілізацыяй беларускі фальклёр стаў адным з нарожных камянёў польскага рамантызму13.
Мадэрны нацыяналізм, эўрапсйская інтэлектуальная мода, Віленскі ўнівэрсытэт і Бсларусь як Усход і як Іншае сталі настолысі моцнымі інсьпірацыямі для польскіх рамантыкаў, што «акуратна беларуска-літоўскіх землях польскі рамантыз.м раней за ўсё атрымаў псрамогу над клясыцызмам»14.
Такім чынам. для польскай літаратуры першай паловы XIX ст. Бсларусь — гэта зусім не краіна, дзе беларускую мову захоўва-
12 Гл. развагі пра падобнто сытуацьпо ў кнізе: Шкандрнй Мнрослав. В обіймах імперіі. Російська і украінська літературн новітньоі добн. Кнів: Факт, 2004. С. 28—29. 64.
13 Jakobiec М. Biatorusko-polskie zwi^zki literackie // Literatura polska. Przewodnik encyklopedyczny. T. 1. Warszawa, 1984. S. 69.
14 Мальднс A.H. Белорусско-польскне лнтературные взанмосвязн во второй половнне XIX ст. Автореферат днссертацнн канд. фнлол. наук. Мянск: АН БССР, 1963.С. 13.
юць палітычна бяспраўныя і зьведзеныя да стану рабоў сяляне, a таксама дробная і сярэдняя шляхта, але найперш хімэрная, туманная, расплывістая, аднамерная прастора безь якіх-любя глыбокіх традыцыяў, гісторыі і дакладных геаграфічных абрысаў. Беларусь цэняць за яе пантэізм, яе стабільнасьць і прымітыўнасьць. Адваротны бок такой ацэнкі — уяўленьні пра яе як пра недагуманізаваны, антыдэмакратычны край.
У рамках наратыву Польшча нясе асьвету і прагрэс зародкавай Беларусі, якая ня мае шанцаў на незалежнае існаваньне. Яе тэлеалёгія палягае ў тым, каб уліцца ў польскую нацыю, больш за тое, унутранае палкае жаданьне беларусаў якраз і палягае ў тым, каб як мага хутчэй стаць палякамі.
Сьвядомай практыкай польскіх інтэлектуалаў былі разьбежнасьці і няпэўнасьць у ацэнках Беларусі і беларусаў (амбівалентнасьць ёсьць адной з галоўных стратэгіяў усялякай дыскрымінацыі). He існавала кансэнсусу нават у пытаньні адзінай назвы беларускай мовы і беларусаў, ня кажучы ўжо пра іх этнічныя межы. Для Яна Чачота беларуская мова была «славяна-крывіцкай», для Адама Міцкевіча — «рускім альбо літоўска-рускім» дыялектам, для Сыракомлі — рускай, рутэнскай і русінскай мовай («j^zykiem ruskim», «rutenskim», «rusinskim»). Існавалі таксама тэрміны «польска-руская», «крывіцкая», «славяна-літоўская» мова. Беларусам адмаўлялі ў праве надаць сваёй мове паўнавартасны літаратурны статус і лічылі яе вартай толькі сацыяльных нізоў, ізаляваных у сельскай глушэчы. Ян Баршчэўскі адзначаў у прадмове да кнігі «Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданьнях»:
Ня кожны чытач зразумее беларускую мову, дык гэтыя народныя апавяданьні, якія пачуўяз вуснаў простага люду, вырашыў (наколькі магу), у даслоўным перакладзе напісаць па-польску15.
15 Баршчэўскі Ян Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях. Мінск, 1990. С. 26.
Важнай каляніяльнай стратэгіяй стада стратэгія прэзэнтацыйнага абмежаваньня. Як і сама Беларусь. яе жыхары беларусы падаваліся прымітыўнымі, ананімнымі, пазбаўленымі высакародных якасьцяў істотамі, якім доля варажыла бедаваць і гараваць, a іх культура і мова надзялялася сумнеўнай вартасьцю і маргінальным статусам. Русін-беларус уяўляўся наіўным і гтрастадушным прасталюдзінам, якім лёгка маніпуляваць. Беларусам прыпісвалася мэнтальнасьць прыдушанага бездапаможнага племені, арганічна няздольнага распараджацца сваім лёсам. Дзеля гэтага яны патрабуюць пастаяннага клопату з боку нацыі, якая знаходзіцца на болыл высокім узроўні разьвіцьця.
Датаваную 8 верасьнем 1844 г. прадмову да «Шляхціца Завальні...» Ян Баршчэўскі пачынае так:
Сярод беларускага чароду захоўваюцца яшчэ і цяпер некаторыя паданызі даўніх часоў, якія, пераходзячы ад чалавека да чалавека, зрабіліся такія жа цьмяныя, як і міталёгія старажытных народаў Жыхары гэтага краю, а менавіта Полацкага, Невельскага і Себескага паветаў, спрадвеку пакутуючы, зусім зь.мяніліся характарам; на іх тварахзаўсёды адбіты нейкі смутак і змрочная задумлівасьць. У іх фантазіях увесь час блукаюць нядобрыя духі, якія, аднак, служаць злым панам, чараўнікам і ўсім непрыяцелям простага люду16.
Калі для Баршчэўскага Беларусь зводзілася да Полацкага, Невельскага і Себескага паветаў, а літаратурны крытык Рамуальд Падбярэскі заўважыў у 1844 г., што праўдзівая Беларусь складаецца зь Віцебскай і Магілёўскай губэрняў17, то ў выдадзенай
16 Тамсама. С. 8.
17 Кісялёў Г.В. Пачынальнікі: 3 гістарычна-літаратурных матэрыялаў XIX ст. 2-е выд. Мінск: Беларуская навука, 2003. С. 60.
ураджэнцам Віцебшчыны Аляксандрам Рыпінскім у Парыжы (1840 г.) кнізе «Бедарусь. Некаяькі сяоваў аб паэзіі простага народу гэтай нашай подьскай гтравінцыі. аб ягонай музыцы, песьнях, танцах»18 яе геаграфія быда бодьш хімэрнай і двухсэнсоўнай: «налсва Прыпяць і пінскія балоты, на поўнач па Пскоў, Апочку і Лукі». У гэтым разуменьні Беларусь — інтэгральная частка Полынчы («неад’емная («niewylaczn^») частка дарагой нашай айчыны»), Сэнсам існаваньня саміх мужыкоў-беларусаў абвяшчаецца набыцьцё польскай ідэнтычнасьці: Рыпінскі прысьвяціў кнігу «першаму зь беларускіх мужыкоў (kmiotkow bialoruskich), які сьпярша чытаць, а потым гаварыць і думаць па-польску навучыцца». Каб дзіцё навучылася «прамаўляць сьвятое імя Польшчы», Рыпінскі раіць не карміць яго датуль, пакуль не папросіць есыді па-польску.
Беларусы Рыпінскага — убогія, закаханыя ў Польшчу мужыкі («просты народ славянскага роду, які здаўна шчыльна зь сям’ёй ляхаў парадніўся (spokrewniony), сумленны. але бсдны і малавядомы нават у Польшчы — сваёй айчыне, хаця ён яе любіць найбольш)19.
Мінуўшчына беларусаў вычэрпваецца адной падзеяй — уваходжаньнем у крэўны саюз з Польшчай: (беларускі народ) «абраў сабс ў выніку Польшчу за маці, кінуўся разам зь Літвой у ейныя апякунскія абдымкі і да яе з усёй сыноўняй любоўю прыхінуўся»20. Нарэшце, для Рыпінскага палякі — гэта «мы», беларусы — гэта «іншае», «яны» («гэты народ шчыльней з намі, чым з Масквой зьвязаны»)21.
18 Rypinski A. Bialorus. Kilka stow o poezji prostego ludu tej naszej polskiej prowincji, o jego muzyce, spiewie, tancach. Paryz, 1840. Цыт. пав. Токць Сяргей. Беларуская ідэнтычнасць у XIX ст. Н Беларускі гістарычны зборнік — Bialoruskie Zeszyty Historyczne. №24. С. 70—71. У гэтым разьдзеле я цытую паводле артыкулу Токця і шэраг іншых крыніцаў, што не заўсёды адмыслова агаворваю.
19 Rypinski A. Bialorus... S. 18.
20 Тамсама. С. 19.
21 Тамсама. С. 21.
Яну Чачоту (1846 г.) беларусы ўяўляліся напаўдзікім племенем. якое выпала з кулыурнага прагрэсу. Яго дыялект можа быць карысны ддя засваеньня больш высокай культуры, але літаратура на ім наўрад ці мае будучыню:
Крывіцкае племя, якое налічвае некапькі мільёнаў часельніцтва, ня мае нічога болей, апрача катэхізісу выдадзенага нядаўна ў Віленскай эпархіяльнай друкарні, якога бачыць мне, аднак, ня здарылася. Менавіта цяпер пара адплаціць за гэта занядбаньне мінулых вякоў і ўзяцца за ўкладаньне граматыкі і слоўніка крывіцкага дыялекту (...) бо хоць бы хацелі калі вучыць сялян іншаму дыялекту, яны не зразумеюць яго дастаткова, ня маючы тэрмінаў гэтага іншага, выкладзеных на сваім уласным дыялекце.
Калі мы рады бачыць рэшткі кельцкай або герульскай мовы. што засталіся ў дакумэнтах, можа, калі-небудзь будзе абуджаць такую ж і непустую цікавасыіь помнік крывіцкага дыялекпіу які, трэба су.хшявацца, каб сам стаў пісьмовым і разьвіваўся самаспюіта22.
Адам Міцкевіч успрымаў беларусаў за нешта непаўнавартаснае. існуючае не ў рэальным часе, а ў міталягічным, спыненым альбо зачараваным. Ен уяўляў рускія землі сынкрэтычна, як адно пазбаўленае традыцыяў дзяржаўнасьці цэлае, а яго мін\ўшчыну, дзеля адсутнасьці сапраўднай субектнасьці. як шэраг уваходжаньняў то ў азіяцкую Расею, то ў эўрапейскую Полыпчу. Ён часам ня рупіўся аб тым. каб разьмяжоўваць Беларусь і Украіну. Гэтая зямля — ўсяго толькі ананімная арэна сутыкнсньня сапраўдных сіл гісторыі. зямля, якая адвеку была адно вайсковым трафэем магутных заваёўнікаў:
22 Кісялёў Г Пачынальнікі. 3 гістарычна-літаратурныхматэрыялаў XIXст., 2-е выд. Мінск: Беларуская навука, 2003. С. 99.
Гэты спрадвечна славянскі край ня.мае сваёй назвы, бо ня ёсьць (асобнай дзяржавай), апе хінуўся то даляскай сыстэмы (systemu lechickiego), то пад уладу кіеўскіх князёў (pod berlo ruskie). Гэтыя землі былі заваяваныя Рурыкавічамі і пасьля гэтай заваёвы атрымалі назвурускіх зе.мляў. Ліцьвіны захавалі за імі назву, якая нагадвае пра гэтую даўнюю заваёву а палякі, наклаўшы на іх свой адбітак, адрозьніваюць у сваёй мове рускія землі ад расейскай дзяржавы...
Гэтая вялізная краіна была арэнай бітваў паміж Польшчай і Русьсю. На гэтаіі прасторы сутыкаліся дзьве рэлігіі, каталіцкая і праваслаўная. Шляхецкая Рэч Паспалітая палякаў і сыстэма самаўладзьдзя Расеі сыходзіліся тут у зацятых баёх23.
Для яго (студзень 1842 г.) беларуская мова была гаворкай польскай, гісторыя публічнага выкарыстаньня якой скончылася да ўкладаньня Люблінскай уніі. Колькасьць яе носьбітаў ня мас значэньня і таму можа свабодна вар явацца24:
...Гаворкай Белай Русі, якую называюць рускай альбо літоўска-рускаіі, гаворыць каля дзесяці мільёнаў; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, калісьці яна мела афіцыйны статус (bylo ono niegdys uprawne): у часы самастойнасьці Літвы вялікія князі выкарыстоўвалі яе ў дыпляматычнай карэспандэнцыі (? — Аўт.).
Верагодна, будучы падуплывам аўтара «Гісторыі польскага народу» Адама Нарушэвіча, для якога Піншчына была радзімай
23 Цыт. пав.: Bialokozowicz Bazyli. Mi^dzy Wschodem a Zachodem. Z dziejow formowania si? bialoruskiej swiadomosci narodowej. Беласток: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага таварыства «Белавежа», 1998. Выпуск 21. С. 29.
24Філаматы і філарэты. Зборнік. Мінск: Беларускі кнігазбор, 1998. С. 122.
Гл. таксама Bialokozowicz Bazyli. Mi<;dzy Wschodem a Zachodem... C. 30.
Крывічоў, ён заводзіў абсяг расьсяленьня беларускага народу ў асноўным да межаў Піншчыны:
3 усіх славянскіх народау русіны, то бок сяляне Пінскай, часткова Менскай і Гарадзенскаіі губэрняў, захавалі найбольшую колькасьць агульнаславянскіх рысаў. V іх казках і песьнях ёсьць усё. Пісь.мовых помнікаў у іх мала, толькі «Літоўскі статут» напісаны на іх мове, самай гарманічнай і з усіх славянскіх моваў найменш зьмененай. Усю сваю гісторыю на зямлі яны прайшліў страшэннай галечы і прыгнёце25.
Нарэшце, «зямля, дзе яны жывуць. убогая, сухая, бясплодная, пяскі альбо багна» (1847 г.)26.
У адрозьненьне ад Міцкевіча, Рыпінскі, Чачот і Дунін-Марцінкевіч пісалі на беларускай мове, чым стварылі падставу для залічэньня сябе ў беларускія пісьменьнікі (Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч абвешчаны клясыкам беларускай літаратуры XIX ст.).
Іх творы, аднак, ня мелі простага эфэкту для беларускага нацыятварэньня Вытокі гэтай літаратуры варта шукацьу палітычным неспакоі, зьвязаным з усьведамленьнсм аграмаднай і небясьпечнай гтрорвы паміж шляхтай і сялянскім морам вакол яе. У пэўнай меры яе стварэньне было прадыктаванае эўрапейскай літаратурнай модай — выкліканым рамантызмам захапленьнем этнаграфіяй і мясцовымі мовамі. Як і ў Брытанскай Індыі, у аснове гэтай сублітаратуры «ляжала негалосная практыка засваеньня мясцовай кулыуры, што мела наўвеце і зрадніць [пануючую кляСУ] 3 кулыурай калянізаваных і далучыць іх да жыцьцёвага ўкладу карэнных жыхароў»27.
25 Філаматы і філарэты. С. 122.
26 Цыт. пав.: Bialokozowicz Bazyli. Mi^dzy Wschodem a... C. 30.
27 Viswanathan Gauri. Currying Favor: The Politics of British Educational Policy in India, 1813—54 // McClintock, Mufti, Aamir and Shohat, Ella (eds). Dangerous Liaisons:
Да такога манэўру зьвярнулася і польская шляхта, калі паспрабавала пад уплывам рамантызму сфармаваць прамежкавую польска-беларускую ідэалёгію. Яе мэтай была, аднак, не нацыянальная эмансыпацыя беларусаў, а заахвочваньне іх руху ў бок польскай ідэнтычнасьці і кулыуры28.
«Клясык беларускай літаратуры» Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч заставаўся палкім польскім нацыяналістам. Пра гэта лішні раз сьведчыць факт, што пасьля паўстаньня 1863 г. і надыходу рэакцыі ён наагул адмовіўся ад творчасьці на беларускай мове, а ў канцы 1870-хутрымліваў падпольную польскую школку для дзяцей беларускіх сялян. Паводле ягонага ўласнага прызнаньня, польская была ягонай роднай мовай. Беларуская ж — мовай-пасярэдніцай далучэньня да высокай польскай культуры, а прызначэньне творчасьці на гэтай мове — вучыць мужыка-беларуса «адначасова і польскай, матчынай літаратуры»29.
У рамках гэтай парадыгмы беларусы былі «Іншае», «яны», «братні атожылак» з сваёй гаворкай, які гібее ва ўмовах беспрасьветнай цемры. Паміж імі і «намі» (палякамі) існавала створаная стагодзьдзямі культурная і станавая мяжа. Больш за тое, ДунінМарцінксвіч сьцьвярджаў, што заніжаны эстэтычны стыль твораў на беларускай гаворцы — гэта адзіна магчымы стыль, таму што гэты «атожылак» няздольны самастойна вытварыць высокай культуры:
Gender, Nation and Postcolonial Perspectives. Minneapolis: University of Minnesota Press, 1997. P. 115. Цыт. пав.: Шкандріій Мнрослав. В обіймах імперіі. Російська і украінська літературн новітньоі'добн. Кнів: Факт, 2004. С. 31.
28 У пэўным сэнсе гэтая літаратура была праявай хлапаманства, калі разумець пад ім бачаньне селяніна толькі ў калектыўным, грамадзкім пляне (як ягоны тыповы элемэнт), а пя як чалавека ў індывідуальным, экзыстэнцыйным вымеры, які перабывае ў складаных сувязях з калектывам і з асяродзьдзем, у якім ён нараджаецца і памірае. Пар Мнслнвськнй В. Кінець селянськоі культурн // Крнтнка. 2004. № 4. С. 38.
29 Янушкевіч Я. Беларускі дудар. Праблемаславянскіхтрадыцый і ўплываў у творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча. Мінск: Навука і тэхніка, 1991. С. 122.
Жывучы пасярод народу які гаворыць беларускай гаворкай, засвоіўшы ягоны спосаб мысьленьня, марачы пра лепшую долю для гэтага братняга атожылка (tego szczepu bratniego), застылага ў дзяцінстве (niemowl^ctwie) і цемры, я вырашыў пісаць на ягонай уласнай гаворцы ў духу ягоных звычаяў паданьняў і разумовых здольнасьцяў, каб заахвоціць яго да асьветы30.
Падобная літаратура знаходзілася падуплывам палітычных ідэалёгіяў, што агтраўдвалі сьцьвярджэньне польскай культурнай гегемоніі над Беларусяй, якая апісвалася як набор каляніяльных і аўтарытарных прэзэнтацыяў. якія апраўдвалі ўладу над яе тэрыторыяй і прышчаленьня яе насельніцтву польскай ідэнтычнасьці пад шырмай цывілізацыйнай, асьвстнай і мадэрнізацыйнай місіі. Калі літаратура на беларускай мове і стваралася, то яна абавязкова была стылёва заніжаная, тэматычна абмежаваная, убогая на ідэі і мастацкія якасьці, нецікавая для адукаваных людзей. Сытуацыю пагаршала нізкая ступень навуковай веды аб беларускай гісторыі, мове і культуры. Беларусь не ўспрымалася як этнічная катэгорыя.
Бачаньне Беларусі ў расейскіх імпэрскіх наратывах было падобным. Іх струкіура і дынаміка паказваюць. што касьцяк уяўленьняў пра Беларусь у 1830—1850 гг. быў пазычаны з польскага дыскурсу зь мінімальнымі зьмснамі, абумоўленымі палітычным і кулыурным курсам імпэрскага ўраду. Узьніклыя сьледам за разгромам польскага паўстаньня 1830—1831 гг. першыя прыкметы адыходу ад польскага канону ў бок ягонага паглыбленьня і аб’ектывацыі былі выкліканы ростам навуковай веды ў выніку імпэрскага пранікненьня31.
30 Цыт. пав.: RadzikR. Miedzy zbiorowoscia etniczna a wspolnot^ narodowa Bialorusini na tie przemian narodowych w Europie Srodkowo-Wschodniej XIX stulecia. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Sklodowskiej, 2000. S. 216.
31 Сыходзячы з расейскіх крыніцаў, Павал Ёзэф Шафарык ужо на пачатку 1840-х гг. вызначыў этнічную тэрыторыю беларусаў ад Пскоўскай губэрні да Беластоку, уключыўшы ў яе цалкам Магілёўскую і Менскую губэрні, болыную частку Віцебскай
Тым ня менш канстанта ўспрыняцьця — Беларусь як набор каляніяльных прэзэнтацыяў і як геаграфічнае паняцьце, антытэза этнакультурнаму засталася ў сіле. Як і польскія ідэолягі, іх расейскія апанэнты адмаўлялі беларусам у праве на стварэньне высокай культуры і пабудову мадэрнай нацыі.
У 1843 г. у часопісе «Маяк» быў надрукаваны артыкул «Два словы пра мову і пісьменнасьць Белай Русі», у якім сьцьвярджалася, што беларусы — «значная частка народу расейскага», а спробы стварэньня асобнай беларускай культуры бессэнсоўныя: «Ведама, шмат можна напісаць на гэтай гаворцы. Але для каго? Але для чаго?32».
Для Фадзея Булгарына Беларусь у 1835 г. прасьціралася «паміж Курляндыяй, Ліфляндыяй, губэрнямі Пскоўскай, Смаленскай, Арлоўскай, Чарнігаўскай і Менскай»33. Расейскі нацыяналізм Булгарына меў дадатковыя ксэнафобскія абэргоны. Беларус-мужык у ягонай трактоўцы паўстае як хваравіты дэгенэрат, чый чысты ў мінуўшчыне тып заплямлены згубным польскім і жыдоўскі.м уплывам. Тут быў уведзены адносна новы акцэнт — бачаньне бела-
і Гарадзенскай губэрняў і Беластоцкай вобласьці, атаксама меншую частку Віленскай губэрні. Паводле Шафарыка, беларусаў налічвалася 2 726 000, зь Іх2 376 000 праваслаўных і 350 000 каталікоў. Пар. Slowansky narodopis. Sestawil Pawel Josef Safank. S mappau. 2. wydani. W Praze: Nakladem wydawatele, 1842. S. 30, 32.
Пад уплывам росту навуковай веды Дунін-Марцінкевіч у прадмове да беларускага перакладу «Пана Тадэвуша» (1859) акрэсьліў межы расьсяленьня беларусаў значна шырэй, чым эмігрант Міцкевіч, чыё мысьленьне адлюстроўвала стан навуковай веды 1820-х гадоў, г.зн. басэйнамі рэк «Дняпра, Дзьвіны, Бярэзіны, Сьвіслачы, Вяльлі і часткова Нёману». Напісаны ім па-польску верш «Да пачцівых беларусаў!» (1857) паказвае, што этнонім «беларусы» ў той час пачаў замацоўвацца за жыхарамі захаду Менскай губэрні:
Вас, браты, я памніць буду,
Я ня сьніў такога ifydy,
Каб, вырасшы між літвінаў,
Палюбіў беларусінаў!
Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт. Творы. Мшск: Мастацкая літаратура, 1984. С. 428.
32 ІДыт. пав.: Кісялёў Г.В. Пачынальнікі... С. 8.
33 Булгарын Фадзей. Выбранае. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2003. С. 193.
руса ў катэгорыях «малодшага брата». Калі тэза аб адсталасыді, дэгенэратыўнасьці і відавочнай анталягічнай няроўнасьці паміж беларусам і расейцам была зьвязаная зь біялягічнай дактрынай расізму пачатку XIX ст., то апошняя пазыцыя ўзьнікае ў рамках каляніяльнага дыскурсу ідэнтычнасьці калянізатара і калянізаванага, дзе калянізаваны — гэта бляды цень асілка-калянізатара:
Расейскі мужык дужы, моцны і кемлівы, а беларус малы, худы і санлівы. Дасьць Божа, і беларусы перародзяцца! Продкі іх, крывічы, севяране, радзімічы, дрыгавічы, палачане, былі слаўчыя дзецюкі, добрыя і храбрыя славянскія плямёны, складзеныя з дужых, моцных людзей. Яны набылі знакамітасьць у гісторыі. Да цяперашняга хваравітага стану давялі беларусаў два злаварож'ыя вятры: адзін, што дзьмуу зь берагоў Віслы, а другі, што ееяў зь берагоў Ярдану. Але цяпер усё ідзе ў нас хуткімі крокамі да лепшага, дзякуючы Богу і цару, а можа ўмацуюцца і нашы беларусы34.
Новай стратэгіяй расейскага імпэрыялізму стала асьмяяньнс і агрубленьне беларускай мовы і яе носьбітаў. У 1843 г. у часопісе «Москвнтяннн» выйшаў артыкул П. Куліша35, у якім бсларускія тыпы былі сканструяваныя так, каб «паказаць іх пачварнасьць і насьмяшыць чытача» (А. Цьвікевіч). Менавіта ў адказ на гэты артыкул Іван Насовіч пісаў:
Кожны расеец, ад асьвечанага да простага, знаходзіць беларускую мову сьмешнай. Шмат хто глядзіць на яе з пагардай, а некапюрыя як на нейкае «йсчадйе» альбо як на ўроду... Ш.мат хто беларускі дыялект пакрыеае зьедлівымі кпінамі рознага кшталту, нібы якую страшную карыкатуру... Гэткіўжо лёс Беларусі. Але не адзін толькі дыялект яе
34 Тамсама. С. 200.
55 Кулпш П. Гецыкн // Москвнтяннн. 1843. Ч. IV. № 8. С. 383—412.
служыць прадметам кпінаў: нават самыя жыхары яе з сваім кірункам жыцьця і думак ня ўніклі розных кпін... Замест таго, каб заняцца разглядам звычаяў маралі і самога быту беларусаў, літаратары выводзяць на сцэну расейскага сьвету беларусаў зь іх звычаямі і гаворкайу самым гадкім 1 агідным выглядзе, апаганьваюць і.мі літаратурнае поле36.
Для аўтара «Падарожжа па Палесьсі і Беларускім краі» (першая публікацыя ў «Современннке», 1853) Паўла Шпілеўскага беларускі край складаўся зь Менскай, Магілёўскай і Віцебскай губэрняў37, аў 1855 г. Міхаіл Без-Карніловіч38 і сьледам за ім Восіп Турчыновіч (1857)39 атаесамлялі Беларусь зь Віцебскай і Магілёўскай губэрнямі.
Як і Міцкевіч, Турчыновіч успрымаў Беларусь як нсйкую прамежкавую катэгорыю, напоўнсную найперш гсаграфічным зьместам, чыя гісторыя зьяўляецца адно падчас ваенных кампаніяў:
Яе (Беларусі) старадаўняя, яе ўласная гісторыя мала вядомая: новая ж пачынаецца зXVcm., цесна зьвязана з палітычнай гісторыяй Літвы, Польшчы і Расеі. Дзеля свайго геаграфічнага становішча Беларусь зрабілася арэнай, на якой на працягу апошніх чатырох стагодзьдзяў вырашаліся з дапамогай зброі а.маль усе пытаньні палітычнага жыцьця гэтых дзяржаваў, і наступствы гэтай векавой,
“ Цыт. пав.: Цьвікевіч А. «Западно-русснзм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку ХХст. Менск: Навука і тэхніка, 1993. С 324.
37 Шпнлевскнй Павел. Путешествне по Полесью н Белорусскому краю. Мннск, 2003 С. 97—98.
38 Гл. йстормческне сведення о прнмечательнейшнх местах в Белорусснн с прнсовокупленнем н другнх сведеннй к ней же относяшнхся. составлены генерал-майором М.О. Без-Корннловнчем. Санкт-Петербург, 1855.
39 Гл Турчнновнч О. Обозренне нсторнн Белорусснн с древнейшнх времен. СанктПетербург. 1857.
кровапралітнай барацьбы складаюць лёс і новую гісторыю Беларускага краю40.
Паколькі ў сярэдзіне XIX ст асобнай беларускай ідэнтычнасьці не існавала. прадстаўнікі як расейскіх, так і польскіх адукаваных сласў працягвалі рабіць выгляд, быццам яны ня ведаюць пра існаваньне беларускага народу, ягонай гісторыі і культуры. Бакі збліжала супольнае дамадэрнае ўспрыманьне Беларусі як прамежкавай катэгорыі без культурнага альбо моўнага зьмеслу, але антаганізавалі ўзаеманепрымальныя нацыяналістычныя і імпэрыялістычныя амбіцыі (пасьля «прысабечваньня» спадчыны шматэтнічнай Рэчы Паспалітай палякамі ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. у польскай сьвядо.масьці гэтая дзяржава стала ўспрымацца як «польская імпэрыя»),
Ніхто з польскіх і расейскіх аўтараў ня ставіў пад сумнеў адметнасьці Беларусі, яе эксцэнтрычнасьці, яе адсталасьці, яе маўклівай абыякавасьці, дзіцячай абмежаванасьці і жаночай падатлівасьці. Іх ідэалёгія зводзілася да ўспрыняцьця адметнасьці як слабасьці. не вылучала каляніяльнага суб’екта і абвяшчала ідэнтычнасьць калянізатара і калянізаванага. Беларусь выяўлялася як барбарскі, недысцыплінаваны край, які дзякуючы імпэрскаму кіраваньню/перамозе польскай культуры становіцца цывілізаванай часткай вялікай расейскай/польскай нацыі41.
У ход ішла дыскурсіўная інжынэрыя: ператварэньню Беларусі ў топас дрымучай псршабытнасьці служыла таксама сэміятызацыя яе краявіду. Балотаў пяскоў і непраходных нетраў наўрад ці было менш у пэрыфэрыйных і цэнтральных рэгіёнах імпэрыі, ды
40 Цыт. пав.: Белорусская нсторнографня в конце XVIII — начале 60-хгодов ХІХст. II Очеркн нсторнн наукн н культуры Беларусн XIX — начала XX ст. Ред. П.Т. Петрнков, Д.В. Карев. А.А. Гусак н др. Мннск, 1996. С. 31.
41 Аналітычная катэгорыя «вялікая расейская нацыя» ўведзена А. Мілерам у кнве: Украннскнй вопрос в полнтнке властей н русском обіцественном мненнн (вторая половшіа XIX в.). Саніст-Петербург: Алетейя. 2000. С. 31—45.
і ў пояьскіх правінцыях, аднак гэтая рыса беяарускага краявіду сымбаяізаваяа эканамічную, паяітычную і куяьтурную адстаяасьць і пастаянна падкрэсьдіваяася, каб дегітымізаваць ггрэтэнзію на каяяніяяьнае панаваньне.
Пояьскі праект нацыятварэньня, які ўмоўна можна датаваць годам заснаваньня Віяенскага імпэратарскага ўнівэрсытэту, быў хранаяягічна першы ў Беяарусі Пояьскі досьвед мадэяяваньня Беяарусі быў найстарэйшы (Пояьшча гістарычна выступаяа транзытнай пяяцоўкай ддя ператоку мадэрных ідэяў аб імпэрыі, каяёніі і нацыі з заходняга куяьтурнага архіва ў Расею), і першы час расейскія інтэясктуаяы адно тояькі пераймаді яго. Імпэрская эяіта напярэдадні паўстаньня 1863 г. меяа распяывістае ўяўяеньнс аб Бсяарусі, хаця ў імпэрскім наратыве яна абвяшчаяася «адвсчным здабыткам» Расеі42.
У куяьтурным пдяне пояьская шяяхта ў Беяарусі заставаяася скрайне эгаістычная і рэакцыйная. Замінаючы зараджэньню беяарускай грамадзкай эяіты і паяітычнай куяьтуры, яна бяякавада канструяваньне беяарускай нацыянаяьнай ідэнтычнасыді і беяарускага нацыянаяіз.му. Яна не дапускаяа канвэрсіяў «пана» ў беяаруса.
42 Калі верыць выдадзенаму ў 1861 г гістарычна-статыстычнаму дасьледаваньню чыноўніка цэнтральнага статыстычнага камітэту МУС М. Лябёдкіна, сярод жыхароў Беларусі налічвалася 17 228 душ харватаў і 8 398 душ ціверцаў і углічаў.
Гл. Лебедкнн М. О племенном составе народонаселення Западного края Росснйской нмпернн // Запнскн Русского географнческого обадества. 1861. Кн. III. Отд. II. С. 131—160.
Міністар унутраныхсправаў П.А. Валуеў у 1861 г. пасьля азнаямленьня зь вёрсткай артыкулу для афіцыёзу МУС «Северная почта» так выказаў яе аўтару свае перажываньні: «Я спалатнеў ад перапуцу, калі прачытаў, што вы прызнаяцё большасьць сельскага насельніцтваўчатырохПаўночна-Заходніхгубэрнях [Віленскай, Гарадзенскай, Ковенскай і Менскай] польскім племем. Што было б з намі, Kajii б гэты ваш выраз, што саскочыў з вашага пяра. трапіў у друк!!! ... Польскім племем, акрамя паноў і часткі гараджан, мы нікога там прызнаваць ня можам».
Русская старнна. 1899. № 8. С. 472—473. Цыт. пав.: Долбнлов М.Д. Культурная вднома возрождення Росснн как факгор нмперской полнтнкн в Северо-Западном крае в 1863—1865 гг. //Ab Ітрегіо. 2001. № 1—2. С. 227—268.
Да 1863 г. яе палітычная праграма вагалася паміж патрабаваньнем надань Беларусі польскую культурную і моўную аўтаномію і ўвайсьці ў склад Царства Польскага. Пасьля 1863 г. яна абвесьціла «нацыянальным абавязка.м» кожнага паляка захаваньне зямлі ў Беларусі ў польскіх руках. Дзеля гэтага ўзьніклі так званыя «зямельныя сындыкаты» (syndykaty rolne), «Таварыствы пазямельнага крэдьпу» і г.д., якія пакрылі Беларусь густой сеткай і мелі свае філіі ў губэрнскіх, а часам і ў павятовых гарадох43. Як пакажуць падзеі наступнага стагодзьдзя сацыяльнага экстрэмізму, падзяліўшы ідэі мадэрнага польскага нацыяналізму, польская шляхта на беларускіх землях учыніла палітычнае самагубства.
Польскі нацыяналізм сярэдзіны XIX ст. заставаўся расісцкім і імпэрыялістычным, паколькі прадуктам усходнеэўрапейскай культуры таго часу — эксклюзытывісцкай. уладнай і антыгуманнай. Для беларусаў ён выяўляўся ў тым, каб, усьведамляючы сваё этнічнае паходжаньне, захоўваць вернасьць памерлай польскай дзяржаве і адданасьць пачуцьцю польскай нацыянальнасьці.
У рамках пануючых наратываў каляніяльнае бачаньне Беларусі абсалютызавалася. Яе вобраз быў прафільтраваны гтраз гегеманічныя мадэлі мысьленьня і разглядаўся ня як самастойны экзыстэнцыйны аб’ект, а як адна з экзатычных правінцыяў віртуальнай польскай дзяржавы. Для польскіх пісьменьнікаў Беларусь стала сапраўднай базай мітатворчасьці і хімэрных апісаньняў. Чым менш быў чутны голас самога суб’екта, тым больш неўтаймаваныя станавіліся фантазіі44. Беларусь Баршчэўскага, населеная дзікунамі і вядзьмаркамі. — гэта адчужаная і экзатычная Беларусь.
Калі літаратура на беларускай мове і дапускалася, то абмяжоўвалася жорсткімі ідэалягічнымі, тэматьгчнымі і эстэтычнымі рамкамі. У ідэаляпчным пляне яна грунтавалася на агульнай дынаміцы імпэрска-каляніяльнага мадэляваньня Беларусі. Ёй забаранялася ствараць
43 Цьвікевіч А. «Западно-русснзм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX 1 пачатку XX ст. Менск: Навука і тэхніка, 1993. С. 266.
44 Гл. Шкандрнй Мнрослав. В обіймах імперіі. Російська і украі'нська літературн новітньоі добн. Кнів: Факт. 2004. С. 414.
контравобразы і канкурэнтныя нарацыйныя стуктуры, абуджаць у беларусах пачуцьцё іх адрозьненьня ад палякаў/расейцаў і мець іншы сэпаратысцкі, палітызаваны зьмест. Эстэтычна — літаратуру на беларускай мове было дазволена ствараць толькі ў нізкіх літараіурных жанрах: сатырычным, эпіграмным альбо альбомным. Тэматычна: ёй дазвалялася, за рэдкімі выняткамі, паказваць стаўленьне fleapa да вёскі, інтэлігснтнага і адукаванага пана да мужыка (А. Цьвікевіч). Нарэшце, існавалі колькасныя абмежаваньні — аўгары твораў на беларускай мове тым самым паказвалі, што гпшуць на ёй толькі дзеля забавы. Уладзіслаў Сыраюмля за ўсю сваю літаратурную кар сру напісаў па-беларуску 2 вершы, Вінцэнт Каратынскі — 3, Ян Баршчэўскі — 3 альбо 4. Ніхто зь беларускіх пісьменьнікаў за ўсё XIX ст, за выняткам Ф. Багушэвіча, В.Дуніна-Марцінкевіча, А. Гурыновіча (15 адзінак), Янкі Лучыны (менш за 20 разам зь перакладамі) і Яна Чачота (31), не напісаў па-беларуску болын за 10 вершаў. Да 1880-х крыніцай гэтай сублітаратуры быў сэнтымэнтальны альбо ў найлепшым выпадку навукова-этнаграфічны інтарэс да Беларусі, а яе мова была напоўненая вульгарызмамі і правінцыялізмамі і далёкая ад выкшталцонасьці й зграбнасьці.
Ажно да апошняга дзесяцігодзьдзя XIX ст. пануючая ідэалягічная і эстэтычная традыцыя забараняла пісаць прозу на беларускай мове. Можна без асаблівага перабольшваньня сказаць, што першым апавяданьнем, напісаным на ёй у XIX ст., была «Тралялёначка» Ф. Багушэвіча (апублікаваная ў 1892 г.). Гэтая традыцыя дазваляла выяўляць мастацкімі сродкамі не абстрактную «народнасьць», а значна больш канкрэтнае — голас «гтрасталюдзіна». Яе характэрная мова ўзьнікла як стылізацыя пад «мужыцкі» маналёг з такімі стылістычна-моўнымі рысамі, як «дыялягізацыя», сынтаксіс спалучэньня і пералічэньня, пазьбяганьне пазычаных словаў з дапамогай апісаньня альбо недакладных уласных адпаведнікаў, апэраваньне мясцовымі фактамі як агульнавядомымі45.
45 Грабовнч Г До історіі украінськоі літературн. Дослідження, есеі, полеміка. Кнів: Крнтнка, 2003. С. 299—300.
У гэтай літаратурнай традыцыі непадзельна дамінуе вусная мадэль, якая фармуе і нарацыйную струкіуру, і тэматыку, і голаснарацыю, і стаўленьне аўтара да ягонай публікі. Калі ў суседніх літаратурах гэтая мадальнасьць была адной зь некалькіх жанраўмадальнасьцяў (сказ у расейскай літаратуры альбо gawenda ў польскай), то ў беларускай дабагушэвіцкай літаратуры гэта не адзін з варыянтаў, але самая яе сутнасьць46.
Адмова надаць паўнавартасны стагус беларускай мове была адмовай у нацыянальным статусе. Існаваньне пэўнага кшталту працаў — пераважна асьветных, этнаграфічных, фальклёрных і гістарычных — дапускалася датуль, пакуль яны не маглі спрычыніцца да фармаваньня беларускай ідэнтьічнасьці. Тэма сьмерці беларускай літаратуры і мовы была супольнай для польскіх і расейскіх наратываў47.
Нявінны верш Вінцэнта Каратая на беларускай мове «Уставайма, братцы», напісаны ў 1858 г. з нагоды візыту цара Аляксандра II у Вільню. сутыкнуўся з жорсткім астракізмам за «нацыянальную здраду» і палітызаванасьць. Нават паўэтнаграфічны інтарэс Арцёма Вярыгі-Дарэўскага да беларускай культуры выходзіў паза межы традыцыйных уяўленьняў польскага грамадзтва гтра дазволенае. Яго рэакцыю добра перадаў Ялегі Францішак КарафаКорбуту альбомным чатырохрадкоўі (Віцебск, 1859).
Крыкнуць на цябе паноўе,
Што ты здраднік і місырок, —
Страціш голас і здароўе
I дуду ўпусьціш з рук4Я.
46 Пар. назіраньні аб украінскай літаратуры ў: Грабовпч Грнгорій. Шевченко, якого не знаемо (3 проблематнкн снмволічноі автобіографіі та сучасноі рецепціі noeTa). Кнів: Крнтнка, 2000. С. 176.
47 Гл. таксама: Шкацдрнй Мнрослав. В обіймах імперіі. Російська і украінська літературн новітньоі добн. Кнів: Факт, 2004. С. 63—64.
48 Беларуская літаратура XIX стагоддзя. Хрэстаматыя. Мінск: Вышэйшая школа, 1988.С. 97.
(Далейшая духоўная эвалюцыя Каратая ўлучала перараджэньне ў пасрэднага польскага пісьменьніка Каратынскага і пераезд у Варшаву, дзе ён пражыў рэшту свайго жыцьця.)
Гэтай сублітаралуры як правіла была ўласьцівая грубасьць і вульгарнасьць, а асноўнай марфалягічнай прыкметай было «зьяднаньне грамадзкай асобы — уласна аўтара — зь ягонай літаратурнай праекцыяй. ягоным голасам»49. У літаратурна-мастацкі.м пляне яе нспасрэдным наступствам была гіпэртрафаваная літараіурная псэўданіміка.
Гэтая традыцыя хоць і адасабляе найноўшую беларускую літаратуру ад папярэдняга этапу, але можа інтэрпрэтавацца як прыклад мастацкага стылю, адпаведнага данацыянальнаму этапу беларускай нацыянальнай сьвядомасыді, якую канчаткова абуджас Ф. Багушэвіч.
Па-прымардыялісцку настроенае беларускае літаратуразнаўства пасьля Адама Бабарэкі спрабавала давесыді адваротнае. Ягоным мэтадам была дыягностыка нацыянальнай ідэнтычнасьці ў таго ці іншага аўтара на падставе надуманых крытэраў: ужываньня ім слова «беларус» для апісаньня свайго паходжаньня (М. Хаўстовіч)50, выкарыстаньня тэрміну «Беларусь», няхай нават са значэньнем, якое і блізка не супадае з сучасным
49 Грабовмч Г До історіі'украінськоі літературн. Дослідження. есеі. полеміка. Кнів: Крнтнка, 2003. С. 299.
50 Пар. «Аднак у 30-я гады XIX ст. сярод беларускіх дзеячоў не было значнае асобы (як Т. Шаўчэнкі ва ўкраінцаў). Цяжкую ношу беларускага работніка мусілі ўзяць на сябе тыя, хто сваёй творчасьцю ў польскай літаратуры не пакінуў і сьледу. Але для беларусаў іх дзейнасьць, іхняя творчасьць мае пэўную вартасьць. Напрыклад, у 1837 г тры браты Грымалоўскія — Валяр'ян, Клеменс, Юльян — выдалі ў Пецярбургу трохтомнік вершаваных твораў, ужо ў тытуле зборніка акрэсьліваючы сваю нацыянальную прыналежнасьць як беларусаў. Дарэчы, варга заўважыць, што гэта першае выданьне, на тытульным лісьце якога аўтары гаварылі пра сваю нацыянальную самасвядомасьць».
Хаўстовіч М. Ігнат Даніловіч і «Катэхізіс» 1835 г. // Bialoruskie Zeszyty Historyczne. 1999. №12. S. 151.
(I. Навуменка, М. Хаўстовіч)51, нарэшце, выкарыстаньне беларускай мовы ў літаратурнай творчасыді з тэндэнцыйнымі мэтамі (I Навуменка, Я. Янушкевіч)52 альбо наагул нейкая адцягненая дзейнасьць, зьвязаная з назапашваньнсм навуковай веды (Ігар Запрудзкі)53.
51 40-я гг. XIX ст. — гэта надзвычай складаны час у гісторыі беларускай культуры і літаратуры. Асыміляцыйная палітыка царызму прыводзіла да таго, што значная частка насельніцтва былога Вялікага Княства Літоўскага не адчувала трывалай повязі з традыцыямі продкаў. I працэс паіпырэньня бяспамяцтва набываў незваротны характар. Усё гэта надзвычай болесна ўспрымалася ў беларускім патрыятычным асяродзьдзі. Атаму ладзіліся спробы актуалізаваць гістарычную памяць ліцьвінаў-беларусаў. На нашу думку, гэта найболып удала зьдзейсьніў Я. Баршчэўскі.
Хаўстовіч Мікола. На парозе святыні. Творчасць Яна Баршчэўскага. Мінск: Права і эканоміка, 2001. С. 177.
Нараджэньне новай беларускай літаратуры пачалося зь першых гадоў і дзесяцігодзьдзяў новага. дзевятнаццага стагодзьдзя.
Навуменка І.Я. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Мінск: Навука і тэхніка, 1992. С. 23.
52 Беларуская нацыянальная ідэя нарадзілася і чым далей, тым больш высьпявала менавіта ў XIX ст. В.І. Дунін-Марцінкевіч успрыняў яе наймацней.
Тамсама. С. 9.
Месца Дуніна-Марцінкевіча ў гісторыі роднай літаратуры вызначана даўно і трывала: ён па праву лічыцца пачынальнікам новай беларускай літаратуры.
Янушкевіч Я.Я. Беларускі дудар. Мінск: Навука і тэхніка. 1991. С. 116.
53 На працягу 30—50-х гг. XIX ст. ідзе карпатлівая праца па вывучэньні гістарычнага мінулага, нараджаецца і інтэнсіўна разьвіваецца археалягічная навука. шырока вядзецца запіс фальклёрных матэрыялаў. асэнсоўваецца этнічная адметнасьць беларусаў, робіцца некалькі спробаў выданьня беларускага пэрыядычнага органа, мастацкая літаратура ўваходзіць у новы пэрыяд свайго разьвіцьця... Усё гэта дазваляе гаварыць аб далучанасьці беларусаў ня толькі да славянскага, але да агульнаэўрапейскага працэсу росту нацыяналізму; які ішоў, у першую чаргу, шляхам усьведамленьня народамі сваёй гістарычнай саматоеснасьці і неабходнасьці барацьбы за збудаваньне ўласнай дзяржавы.
Запрудскі Ігар. Роля гістарычнага самаўсведамлення ў працэсе фарміравання нацыянальнай свядомасці беларусаў (сярэдзіна XIX ст.) // Беларусіка/Albaruthenica. Выпуск 2. Мінск: Навука і тэхніка. 1992. С. 213—214.
Каб гэтая навукападобная канструкцыя, заснаваная на праскцыях сьвядомасьці сучаснага беларускага інтэдігента, дяя якога мінуўшчына ёсыдь адно мэтафарай сучаснасьці. не абрынулася, даводзіяася атаесамляць этнаграфічна-экзатычную Беяарусь Рыпінскага і Баршчэўскага з сучаснай Беяарусяй аяьбо ўводзіць крытэры накштаят «яіцьвінская ідэнтычнасыдь шляхты БеяарускаЛітоўскага краю» (С. Токць).
Адным з найзырчэйшых прыкяадаў абяудаў, выкяіканых да жыцьця гэтай парадыгмай, ёсьць надзяленьне мадэрнай беларускай ідэнтычнасьцю аднаго з гсрояў паўстаньня 1863 г. на землях былой Літвы Канстанціна Вінцэнта Каліноўскага. Каліноўскі быў аўтара.м і публікатарам выданьня на беларускай мовс «Мужыцкая Праўда», сем нумароў якога выйшлі паміж 1862 і 1863 гг. Пасьля задушэньня паўстаньня быў схоплены і пакараны сьмерцю ў Вільні 10 (22) сакавіка 1864 г.
Гэтыя факты натхнілі навукоўцаў на сьцьверджаньне, што ў Ф. Багушэвіча быў «такі папярэднік й можа навст правадыр, як наш векапомны Кастусь Каліноўскі» (А. Адамовіч). Амэрыканскі гісторык Джон Т. Стэнлі падкрэсьліваў блізіню К. Каліноўскага да «сучаснай беларускай ідэі»: «Апошнія тэксты Каііноўскага зьмяшчаюць пачаткі асобнага палітычнага нацыяналізму»54.
Каліноўскі сапраўды быў нацыяналістам-эгалітарыстам, чый нацыяналізм быў скіраваны супраць нямецкіх і расейскіх гегеманістычных прэтэнзіяў. Пры гэтым антынямецкі патас Каліноўскага ня йдзе ні ў якае параўнаньне з русафобскай рыторыкай, на якой ляжаў моцны адбітак тагачасных польскіх інтэлектуальных дыскусіяў пра неславянскае паходжаньне расейскага народу.
Каліноўскі заклікаў да вызвольнай вайны проці Расеі, бо толькі вырваўшыся зь яе складу, можна прыдбаць свабоду Апрача ўсеагульнага, у ты.м ліку палітычнага і эканамічнага прыгнёту, ра-
54 Stanley J.T. The Birth of a Nation: The January Insurrection and the Belorussian National Movement // The Crucial Decade: East Central European Society and National Defense, 1859—1870. New York: Columbia University Press, 1984. P. 195.
сейская адміністрацыя прынесла ў Беларусь сваё спэцыфічнае разумсньне права, якое выкарыстоўвасцца інструмэнтальна, для дасягненьня бягучых палітычных мэтаў, як рэсурс улады. Ен пісаў пра бяздушную паразылуючую расейскую бюракратыю, пра распад традыцыйнага сельскага грамадзтва, рэзка крытыкаваў культурную палітыку расейскіх уладаў, у прыватнасьці, русіфікацыю сыстэмы адукацыі, а таксама іх рэлігійн\то палітыку. асуджаў прымусовую ліквідацыю ўніяцкай канфэсіі, «той веры, якую апавядалі ягоныя (мужыка. — Аўт.) бацькі, дзяды, прадзеды».
Каліноўскі ўсьведамляў культурную своеасаблівасьць беларусаў і гаварыў пра іх культурныя правы. 3 другога боку, у ягоных тэкстах, акрамя мовы. ня знойдзеш іншых неабходных элемэнтаў нацыяналістычнага мысьленьня, улучна з прасторавай лякалізацыяй Беларусі. К. Каліноўскі карыстаўся звонкім псэўданімам «Яська-гаспадар з-пад Вільні», пісаў «мы, што жывемо на зямлі Польскай, што ямо хлеб Польскі, мы, Палякі зь векаў вечных»5і, а адрасатам сваіх пасланьняў называў «мужыкоў зямлі Польскай». У тэкстах «Мужыцкай гграўды» ні разу ня згадваецца і сам тэрмін «беларусы»56.
Вось жа, і для Каліноўскага палякі былі «мы». У ягонай публіцыстыцы ня знойдзеш ацэнкі альбо характарыстыкі палякаў, зробленай з пазыцыі вонкавага назіральніка. Каліноўскі таксама ня бачыў прынцыповай розьніцы паміж палякам і ліцьвінам. Як вынікае з матэрыялаў сьледзтва над Каліноўскім, пад тэрмінам «Літва» ён разумеў землі былога ВКЛ. Маніфэст Выканаўчага (Віленскага) аддзелу варшаўскага нацыянальнага ўраду ад 19 сакавіка 1863
55 Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Мінск: Беларускі кнігазбор, 1999. С. 242.
56 Падчас паўстаньня 1830—1831 гг. падобны манэўр быў зьдзейсьнены адносна «мужыкоў-літоўцаў», якія ў той час яшчэ не пачалі сьцьвярджаць свёй асаблівай нацыянальнай ідэнтычнасьці. Паўстанцы выпусьцілі шэраг праклямацыяў па-літоўску з абяцаньнем зямлі і скасаваньня прыгону. У іх гаварылася, што пасьля перамоп паўстаньня сяляне стануць «сапраўднымі свабоднымі палякамі» і ня будуць «мужыкамі, як называюць вас маскалі». Ochmanski J. Historia Litwy. Wroclaw — Warszawa — Krakow — Gdansk — Lodz: Ossolineum 1967. S. 163.
г. заклікаў «братоў нашых літоўцаў і беларусаў, якія ўтвараюць з Польшчай адзінае цэлае», да яднаньня ўсіх нацыянальных сіл вакол штандару незалежнасьці. У маніфэсьце ад 3 траўня 1863 г. жыхары Беларусі называліся сынамі «адзінай польскай айчыны». У «Лістах з-пад шыбеніцы» Каліноўскі ізноў заклікаў беларусаў падтрымаць барацьбу палякаў супраць царызму. Тэрмін «беларусы» зьяўляецца разам з тэрмінамі «палякі» і «літоўцы» сыіярша ў паўстанчых маніфэстах, а затым у «Лістах з-пад шыбеніцы» адно ў выніку барацьбы за сымпатыі мясцовага насельніцтва57.
Такая ідэалягічная пазыцыя падаецца ўнутрана супярэчлівай, толькі калі катэгарычна прызнаваць Каліноўскага беларускім нацыянальным дзеячом, стваральнікам беларускасьці ў яе палітычным вымярэньні, які трактус нацыю як палітычную і культурную катэгорыю.
Гэтая супярэчнасьць здымаецца, калі дапусьціць, што К. Каліноўскі быў чуйным да беларускай рэгіянальнай культуры «палітычным палякам»58, які намагаўся шляхам абуджэньня пачуцьця «краёвага» патрыятызму мабілізаваць усе пласты насельніцтва Беларусі на барацьбу з расейскай дэспатыяй, улучна з вызваленымі ад прыгону прасталюдзінамі. Палітычным ідэалам Каліноўскага, як і іншых кіраўнікоў паўстаньня, заставалася аднаўленьне адзінай Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. як нацыянальнай дзяржавы. Акурат палітычна пасіўная і чакальная пазыцыя сялян, у тым ліку на беларускіх землях, асудзіла паўстаньне на паразу.
Кіраўніцтва паўстанцаў было гатовае прызнаць своеасаблівасьць беларускай мовы, каб падчас паўстаньня мабілізаваць бе-
57 Гл. Токць Сяргей, Беларуская ідэнтычнасць у XIX ст. II Беларускі Гістарычны Зборнік — Bialoruskie Zeszyty Historyczne. № 24. С. 84—85; Смалянчук Алесь. Нацыя ў пошуках гісторыі. Да праблемы гістарычнай свядомасці пачынальнікаў беларускага Адраджэння. (Другая палова XIX — пачатак XX ст.) // Беларускі Гістарычны Зборнік — Bialoruskie Zeszyty Historyczne. № 24. С. 189.
58 Гл. Radzik R. Mi^dzy zbiorowosci^ etniczna a wspolnota narodowa Bialorusini na tie przemian narodowych w Europie Srodkowo-Wschodniej XIX stulecia. Lublin: WydawnictwoUmwersytetu Marii Cune-Sklodowskiej. 2000. S. 232.
ларусаў на барацьбу за аднаўленьне польскай незалежнасьці і захапіць ідэяй прыналежнасьці да ўнітарнай польскай палітычнай нацыі, Прызнаючы сялян суграмадзянамі адроджанай Рэчы Паспалітай, паўстанцы хацелі, каб яны прасякнупіся польскім патрыятызмам. Трохскладовая пячатка паўстанцкага Нацыянальнага ўраду (Rz^du Narodowego) вызначала польскую нацыю. выходзячы з формулы «gente Ruthenus nationc Polonus» i «gente Lituanus natione Polonus».
Ha момант паўстаньня беларускага нацыяналізму яшчэ не існавала, і дзеля гэтага можна было не намагацца заручацца ляяльнасьцю нацыянальна сьведамых беларусаў, а адразу «праглынуць» іх, заплюшчыўшы вочы на іх этнічнае аблічча. Сама практыка адозваў на рэгіянальных мовах падчас баявых дзсяньняў была распаўсюджаная ў Эўропе XIX ст. Падчас вайны багата што дазвалялася.
Дыскусіі сярод лідэраў паўстанцкага руху ішлі не над тым, прызнаваць ці не нацыянальнуто асаблівасьць беларусаў, а на больш агульныя тэмы: калі «белыя» разглядалі сувэрэнітэт шляхецкай нацыі як прадвесьце народнага сувэрэнітэту і лічылі, што шляхта адыграе асноўную ролю ў пераходзе ад аднаго да другога, то «чырвоныя» ставілі на п’едэстал масы (lud) і акураг у іх бачылі сапраўдную нацыю, да якой шляхта павінна была альбо далучыцца, альбо яе належала ўстараніць як перашкоду59.
3 гэтай пэрспэктывы роля К. Каліноўскага ня значна адрозьніваецца ад ролі В. Дуніна-Марцінкевіча. Як гэта ні дзіўна гучыць сёньня, прызнаньне імі абодвума пэўнай асаблівасьці беларускай мовы/гаворкі ня мела вынікам зьяўленьне беларускага нацыяналізму. Самабытная мова сталася важнай, але далёка ня самай неабходнай перадумовай ягонага ўзьнікненьня. Беларускі нацыяналізм узьнікае толькі пасьля таго. як нарадзілася новае разуменьне Беларусі як этнічнай і культурнай, а не этнаграфічнай альбо
59 Ванднч Пьотр. Ціна свободн. Історія Центрально-Східноі Европн від Середньовіччя до сьогодення. Кнів: Крнтнка, 2004. С. 204—206.
геаграфічнай катэгорыі. Крытычнай умовай ягонага ўзьнікненьня было ператварэньне Беларусі з правінцыі ў калёнію, уяўленьне яе народу ў якасьці этнічнай супольнасьці і надзяленьне яе больш высокай кульіурнай і гістарычнай легітымнасьцю. Статус адсталай правінцыі стаўся несумяшчальным з разьвіцьцём беларускага нацыяналізму.
АНТЫПОАЬСКІ ПЕРАВАРОТ 1863 Г.: БЕААРУСЬ ЯК ПРЫГНЕЧАНАЯ ЭТНІЧНАЯ НАНЫЯ
Беларусь — гэта краіна, «дзе народ гаворыць па-беларуску».
М. Каяловіч, 1863.
Вайна — гэта не пачатак нацыі, а яе каталізатар. Пачатак ёй паклалі адасабленьне ад суседзяў, еарожасьць і барацьба, дзякуючы чаму эўрапейскія нацыі знашшіі сябе, — працэс, які цягнуўся тысячагодзьдзямі і быў на працягу доўгага часу справай шляхты і купкі гарадзкіх патрыцыяў і інтэлектуалаў, які запавачьваўся падчас адноснага палітычнага зацішша і зноў набіраў сілу ў неспакойныя часы, і толькі на мяжы XVIII і XIX cm. пачаў шырока ахопліваць масы і ператварацца ў мачпэрыяльную сілу.
Гаген Шульцэ. Дзяржава і нацыя ў эўрапейскай гісторыі.
Палякі і жыды — хатнія, дробныя, штохвілінныя 1 неадступныя дэспаты.
І.Карнілаў, апякун Віленскай навучальнай акругі. 1864 г.
Сынэргстычны по.іьска-рассйскі дыскурс пра Беларусь пачаў падточвацца задоўга да паўстаньня 1863 г. Хоць мысьленьне імпэрскай эліты даволі марудна ўбірала ў сябс вартасьці мадэрнага нацыяналізму, гэты працэс стаў нсзваротны з 1840-х гг. Пасьля Крымскай вайны нацыяналізм стаў рухальнай сілай і славянафілаў, і расейскіх панславістаў, і псцярбурскай бюракратычнай эліты. Зьвязаўшы ў адно расісцкія ідэі аб этнічнай вышэйшасьці расейцаў з аргумэнтам аб прагрэсіўнай прыродзе дзяржаўнай экспансіі, расейскі нацыяналіз.м станавіўся этнакультурным і этатысцкім. Усе малыя і палітычна слабыя народы павінны быць падпарадкаваныя духоўна і культурна вышэйшай Рассі. якой наканавана. дзякуючы яс памерам і вайсковай магутнасьці, кіраваць, несьці асьвелу і асымілёўваць.
Палітыка расейскай імпэрыі становіцца больш чуйнай да нацыянальных інтарэсаў хаця бюракраты і нацыяналісты зусім нс ва ўсіх пытаньнях знаходзілі паразуменьнс. Дынастычная паводле сваёй прыроды ўлада не магла дазволіць «нацыяналізаваць» самаўладзьдзе і дазволіць рэалізацыю прынцыпу «souvcrainctc du peuple» — вяршэнства інтарэсаў нацыі над інтарэсамі манархіі, бо гэта прадугледжвала карэннхто ломку палітычнага ладу дзяржавы. Уз.мацніць цэльнасыдь імпэрыі імкнуліся з дапамогай фармаваньня вялікай расейскай нацыі і асыміляцыі беларусаў і ўкраінцаў, а па магчымасьці і іншых нсрассйскіх народнасьцяў. Гэтай мэце быў падпарадкаваны амбітны прасктпабудовы новай агульнарасейскай ідэнтычнасьці зь відавочна выражаным этнакультурным пачаткам.
Прызнаньне беларусаў складовай часткай вялікай расейскай нацыі з асаблівай гаворкай і кульлурнымі традыцыямі цягнула за сабой далёкасяжныя наступствы. Гэта прадугледжвала пэўную інстытуцыяналізацыю мовы і традыцыяў беларусаў. увядзеньне
нейкай прамежкавай беларуска-расейскай ідэнтьічнасьці і, нарэшце, жорсткае адмежаваньне беларусаў ад палякаў і іншых этнічных групаў згодна са строгімі навуковымі дадзенымі, у тым ліку на падставе этнічных крытэраў. Уцягненьне беларусаў у расейскае нацыятварэньне патрабавала заблякаваць ператварэньне беларусаў у чальцоў польскай нацыі.
Заклік да зьвядзеньня польскай нацыянальнасьці да межаў Царства Польскага і «вызваленьня» прыгнечаных Польшчай славянскіх нацыянальнасыдяў славянафілы абгрунтоўвалі зьвязаным зь лёзунгам вызваленьня ўсіх славянскіх народаў правам нацыяў на ўласную культурную своеасаблівасьць (на «поўную свабоду жыцьця і разьвіцыдя кожнай нацыянальнасыді»), Гэтую праграму Канстанцін Аксакаў выразіў заклікам «Няхай жыве кожная народнасьць!».
Іван Аксакаў у лісьце да М. Каяловіча ад 13 верасьня 1861 г. тонка ўлавіў бягучую ідэалягічную каньюнктуру, у прыватнасыді, захапленьне геаграфіяй і картаграфіяй для выгтрацоўкі прызначанага для грамадзкай думкі ўяўленьня аб межах «спрадвсчнай» Расеі, і завастрыў увагу на этнічных межах расейскай нацыі: «Для нас цяпер найважнейшае пытаньне польскае і пытаньне аб граніцах польскіх... Адносіны Літвы і Беларусі да Польшчы могуць быць патрэбным чынам акрэсьленыя толькі пры дапамозе гістарычных, статыстычных і этнаграфічных дадзеных»1.
1 Цьвікевіч А. «Западно-русснзм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX ст. Менск: Навука і тэхніка, 1993. С. 153.
Напярэдадні і падчас паўстаньня выйшла колькі дасьледаваньняў, прысьвечаных этнаграфічным межам беларусаў.
Бобровскнй П.О. Гродненская губерння (Матерналы для географнн н статнстнкн Росснн, собранные офяцерамн Генерального Штаба). Санкт-Петербург, 1863. Ч. 1—2. С. 886—1074; Зелннскнй Н. Мннская губерння (Матерналы для географнн н статнстнкн Росснй, собранные офмцерамн Генерального Штаба) Санкт-Петербург, 1864. Ч. 1—2. С. 672—701; Корев А. Внленская губерння (Матерналы для географнн н статнстнкн Росснн, собранные офнцерамн Генерального Штаба). СанктПетербург, 1861. С. 804.
Рассйскіх нацыяналістаў відавочна раздражнялі несумненныя посьпехі польскага нацыятварэньня сярод этнічных літоўцаў і беларусаў. асабліва каталіцкага веравызнаньня. Акурат з глыбокай заклапочанасьці гэтымі посьпехамі ўзьнікла трактоўка «палянізму» як нсйкай аблуднай нацыянальнасьці. а ў нацыяналістычнай публіцыстыцы замільгацелі мэтафары перараджэньня, адступніцтва. «спакушэньня» ў чужую народнасьць і веру і адрачэньня ад спрадвечных каранёў. Славянафіл Аляксандар Гільфердынг у 1862 г. меркаваў. што толькі зьяўленьне беларускага Шаўчэнкі зможа выратаваць Беларусь ад палянізму. Беларуская нацыянальнасьць мелася стаць шчытом, які агароджвас ад прыняцьця польскай ідэнтычнасьці. Яна была вынайдзена, каб служыць карысьлівай праграме русіфікацыі масаў, якія яшчэ не набылі выразнай нацыянальнай сьвядомасьці альбо засвоілі яе «аблудную», г.зн. польскую вэрсію. Каб асыміляваць беларусаў, іх трэба было спачатку распазнаць як асобную нацыянальнасьць2.
Легітымізацыя імпэрскага дыскурсу адбывалася шляхам а) пастуляваньня асаблівых гістарычных правоў Расеі на прыгнечаную лацінскай Польшчай Беларусь: толькі Расея як самы магутны цэнтар славянскай цывілізацыі можа забясьпечыць сапраўднае разьвіцьцс гэтай «спрадвсчна расейскай» тэрыторыі; б) усхваленьня манархіі Раманавых і адмаўленьня права польскай нацыі на ўласную дзяржаўнасьць, бо яна «зьняславіла сябе падчас заняпаду Рэчы Паспалітай», успрыняцьця польскай шляхты як варожага да народу стану, якос адмовілася ад сваёй народнасьці: в) уяўленьня аб Расеі як аб «царстве бязь межаў», якое ахоплівае
2 У чэрвені 1863 г. у газэце «День» Іван Аксакаў пісаў: «Неабходна. каб селянін разумеў і царскі ўказ, і намаўленьне расейскай улады... неабходна, каб ён адчуў сябе зусім расейцам, а для гэтага ён павінен адчуць сябе найперш беларусам...» Аксаков Н.С. Полн. собр. соч. Т. III. Польскнй вопрос н Западно-Русское дело. Еврейскнй вопрос. Москва, 1886. С. 114—115. Цыт. пав : Долбнлов М.Д. Культурная нднома возроадення Росснн как фактор нмперской полнтнкн в Северо-Западном краев 1863—1865 гг. //Ablmperio. 2001. № 1—2. С. 227—268.
ўсе часткі сьвету і лучыць усе славянскія народы. Крывавае замірэньне Польшчы ўслаўлялася як перамога сапраўднай праваслаўнай веры над загніваючым каталіцызмам. (Уяўленьні аб «агульнапрынятым у гэтым краі нястрымным польскім «дэспатычным тыранізьме» і «польскай распусьце», несумненна, праектавалі ў публічную прастору адпаведныя ўласьцівасыді расейскай улады.)
Імпэрскі ўрад пэўны час праяўляў нерашучасьць у нацыянальным пытаньні, якое пагражала ў будучыні палітычнымі ўзрушэньнямі. Мэтадам пабудовы вялікай расейскай нацыі сьпярша былі абраныя прадыктаваныя лёгікай нацыяналізму рэформы ў сацыяльна-эканамічнай сфэры — аграрная, адукацыйная, судовая і адміністрацыйная.
Аграрная рэформа 1861 г. суправаджалася прапагандысцкай шуміхай з выкарыстаньнем нацыяналістычнага слоўніка (глеба, вытокі. арганічная суцэльнасьць, адраджэньне, узьяднаньне народнай масы зь зямлёй). Прысьвечаныя ёй афіцыйныя дакумэнты стракацелі неад’емнай ад арганіцысцкага нацыяналізму сымболікай абуджэньня народу, зразумелага як сьвядомы арганізм, ад векавога сну, узнаўленьня ягонай цэльнасьці з дапамогай устараненьня станавых бар'ераў, уваскрашэньня забытых традыцыяў. Надзяленьне сялян зямлёй падавалася як аднаўленьне спрадвечнай сувязі селяніна з глебай. Сялянскае права ўласнасьці на зямлю набывала значэньне старадаўняй расейскай традыцыі, адроджанай дзякуючы чуйнасыді ўлады да гістарычнай памяці народу3.
Праектуючы вышэйазначаныя рэформы, пецярбурская бюракратыя зьбіралася ўніфікаваць апарат кіраваньня ва ўсіх імпэрскіх рэгіёнах, паставіць яго на адзіную прававую аснову і зьнівэляваць мясцовую спэцыфіку на карысьць усталяваньня адзінай агульнадзяржаўнай (а ў пэрспэктыве і агульнанацыянальнай) ідэнтычнасьці. Межы паміж асобнымі рэгіёнамі мусілі быць
3 Долбнлов Мнханл. Полонофобня н руснфнкацня Северо-Западного края (1860-егг): Метаморфозы этностереотнпов //Образ врага. Москва: ОГН, 2005. С. 334.
ліквідаваныя, традыцыйныя асаблівасыді кіраваньня і заканадаўства паступова сьцёртыя, у якасыді адзінай бюракратычнай мовы мусіла быць уведзеная расейская мова, а станавае самакіраваньне, радавыя прывілсі і асаблівыя правы зьвсдзсныя да мінімуму. Мэтам русіфікацыі павінны былі служыць сэкулярызацыя пачатковай адукацыі, выпуск разьлічанай на масавага чытача друкаванай прадукцыі і г.д.
Студзеньскае паўстаньне прымусіла псраіледзець мэтады вырашэньня «нацыянальнага пытаньня». 3 аднаго боку, 18 ліпеня 1863 г. зьявіўся цыркуляр Валуева, які забараняў кнігадрукаваньне на ўкраінскай мове. Зь іншага боку, улада пачала навязваць этнічнае, але нс палітычнае альбо культурнае разуменьне польскасыді. Сур’ёзным аргумэнтам для новай нацыянальнай палітыкі таксама быў факт, што частка беларусаў усё-ткі далучылася да паўстаньня. Каб надалей не дапусьціць гэтага, акрамя зьвядзеньня польскай нацыянальнасьці да яе этнаграфічных межаў на тэрыторыі Царства Польскага, гэтая нацыянальная палітыка ўключала ў сябе адмежаваньне ад уплыву «палянізму», г.зн. польскай культуры і ідэнтычнасьці, іншых этнічных групаў, у тым ліку беларусаў. Больш за тое, імпэрская эліта стала зацікаўленая ў нарошчваньні іх колькасьці.
Палякі былі адной з эўрапейскіх дамадэрных нацыяў, і да паўстаньня 1863 г. у Эўропе пад гэтым імем разумелі жыхароў былой Рэчы Паспалітай. Зразумела, што гэтая дамадэрная нацыя не была этнічнай супольнасьцю, і ў першай палове XIX ст. польская эліта намагалася прышчапіць пачуцьцё польскай нацыянальнасьці таксама літоўцам, украінцам і беларусам праз школьнае навучаньне на польскай мове і канструяваньне прамежкавых ідэнтычнасьцяў, На момант паўстаньня працэс фармаваньня мадэрнай польскай нацыі быў далёкі ад заканчэньня: грамадзтва на ўсходняй пэрыфэрьп былой Рэчы Паспалітай было раскалотае на эліты — адданыя нацыянальнай ідэнтычнасьці. заснаванай на шляхецкай культуры, рыцарскай этыцы, каталіцызьме і лацінскім культурным кодзс (П, Вандыч), — і беларускае, украінскае і літоўскае простанародзьдзе. На фоне ўкраінцаў і літоўцаў беларусы складалі вынятак. бо ў гэты
час яшчэ не існавала ні беларускага нацыяналізму, ні іх разуменьня ў якасьці самастойнай этнічнай групы.
Пасьля недвухсэнсоўнага сыгналу ўлады кардынальна вырашыць нацыянальнае пытаньне на заходніх ускраінах імпэрыі Беларусь адразу трапіла ў фокус расейскай грамадзкай думкі. Праграма гвалтоўнай асыміляцыі беларусаў у расейцаў прыкрывалася ў нацыяналістычнай публіцыстыцы ўзятымі зь лексыкону этнічнага і арганіцысцкага нацыяналізму ідэямі арганічнасьці і магнэтычнай сілы расейскай экспансіі, а таксама кроўнага сваяцтва’ і мэтафары адзінага расейскага народу, абуджэньне ўсіх плямёнаў якога адбываецца насуперак прыніжэньням і прошукам «варожых элемэнтаў» (у гэтым палягала інавацыя, раней паляк маляваўся як апанэнт законнай улады, а не народу):
Наша грамадзтва наўрад ці і прыпамінала да цяперашніх падзеяў, што за Кіевам і Смаленскам жывуць яшчэ цэлыя мільёны расейцаў , але жывуць у галечы матэрыяльнай і духоўнай, прыгнечаныя і маральна прыніжаныя варожым элемэнтам, кінутыя без кіраўніцтва і падтрымкіроднымі братамі5.
Славянафільскі «День» тры нумары (№ 26. № 28 і № 30 за 1863 г.) прысьвяціў «аблудам» адносна польскай мовы ў Беларусі. У №
4 «Сьвядомасьць адзінства, — пісаў М. Каяловіч, — заўважная ў нашых летапісцаў, прычым яна ідзе далей дзяржаўнасьці і абдымае больш унутраныя зьявы нашага гістарычнага жыцьця».
Кояловнч М.О. йсторня русского самосознання по нсторнческнм памятннкам н научным сочнненням. СПб., 1884. Цыт. пав.: Цьвікевіч А. «Западно-русснзм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX ст. Менск: Навука і тэхніка, 1993. С. 225.
5 Еленев Ф. Польская цнвнлнзацня н ее влнянне на Западную Русь. СПб., 1863. С. 82. Цыт. пав.: Долбнлов Мнханл Полонофобня н руснфнкацня Северо-западного края (1860-егг.): Метаморфозы этностереотнпов//Образ врага. Москва: ОГН, 2005. С 334.
26 быў надрукаваны «Ліст былога вучня Менскай гімназіі» з развагамі аб блізіні бсларускай мовы да польскай. У адказ на яго ў №28 выйшла зацемка «3 нагоды ліста былога вучня Менскай гімназіі, памешчыцкага сына» за подпісам «Не з памешчыцкіх сыноў. N., настаўнік адной з заходніх гімназіяў» са спраставаньнем гэтага меркаваньня на падставе моўных фактаў, фальклёру і мясцовых звычаяў і спробай давесьці адваротнас — блізіню беларускай мовы да расейскай. Выніковы рэдакцыйны камэнтар на гэтую тэму быў зьмсшчаны ў № 30 за подпісам «Рэдакцыя газэты «День», яе супрацоўнікі і ўсе, хто спачувае ёй» і пад назвай «3 Масквы да праваслаўных беларусаў не зь сялян, пераважна да беларускага духоўнага стану».
Аднак значна больш доўгатэрміновы эфэкт меў беспрэцэдэнтны, выбухападобны інтарэс імпэрскай навукі, найперш філялёпі, картаграфіі і этнаграфіі, да беларускай праблематыкі. У 1863— 1864 гг. адна за адной выходзяць працы, якія па-новаму трактавалі этнаграфічныя мсжы беларускага народу і асаблівасьці ягонай мовы. У 1863 г. у газэце «Современная летопнсь» друі^ецца нарыс Н. Вінаградава. прысьвечаны моўным асаблівасьцям крайняга захаду беларускай этнічнай тэрыторыі — Аўгустоўскай і Гарадзенскай губэрняў. На самым пачатку 1864 г. «Русскнй ннвалнд» (№ 1 і 13) за подпісам «П. Ос-кіій» друкуе «Лісты зь Беларусі», у якіх закранаецца пытаньне ўплыву беларускай мовы на латыскую ў гарадох Рэжыца і Люцын. У жніўні таго ж году часопіс «Русскнй вестннк» друкуе шасьцістаронкавы артыкул Дз. Ілавайскага «Вялікі Ноўгарад і Беларусь», у якім выкладалася меркаваньне аб блізіні ноўгарадзкай гаворкі да беларускай мовы і шэраг заўвагаў аб польскім уплыве на яе. «Вестннк Западной Росснн» (1864/65, т. III, отд. IV, нюнь, с. 351—363) друкуе за подпісам «Ал. Толс.» артыкул «...Сеё-тое аб народнасьцях расейскай (русской) і польскай», дзе таксама закраналася тэма паходжаньня і слоўнікавага складу беларускай мовы.
Акурат у разгар нацыяналістычнай рэакцыі на студзеньскае паўстаньне нараджаецца вобраз Беларусі як прыгнечанай этнічнай нацыі. Ягоны аўтар — Міхаіл Каяловіч, імпэрска-легітымісцкі
маралізатар, рэалістычны расіст і рамантычны нацыяналіст-арганіцыст, у якім дзякуючы пільнай увазе да нацыянальнага пытаньня лёгка распазнаць заходніка6.
Каяловіч ня быў прадстаўніком чыстай навукі — да яе ён прымешваў элемэнгы ідэалёгіі, прапаганды, журналістыкі і публіцыстыкі. Валодаючы ўнікальнымі ведамі аб гісторыі і этнаграфіі Беларусі і жвава цікавячыся этнічным паходжаньнем беларусаў, сваёй ідэалягічнай дзейнасьцю ён імкнуўся наблізіць перамогу канцэпцыі вялікай расейскай нацыі. Адсюль ягонае бачаньне беларусаў як адной з расейскіх народнасьцяў, якая арганічна ўваходзіць у склад «адзінага расейскага народу», выражанае ўжо ў 1863 г.:
У нас, у Беларусі, (...) на гістарычную сцэну выходзіць народ, які на працягу доўгага часу здольны быў проціпа-
6 Прафэсар Пецярбурскай духоўнай акадэмн Міхаіл Каяловіч нарадзіўся 20 верасьня (2 кастрычніка паводле новага стылю) 1828 г. у мястэчку Кузьніца Гарадзенскай губэрні (сёньня ў Польшчы) у сям’і ўніяцкага сьвятара. Пачатковую адукацыю атрымаў у школе мястэчка Супрасьля, потым скончыў Супрасьлеўскую духоўную вучэльню і паступіў у Літоўскую духоўную сэмінарыю, якая ў год ягонага паступленьня (1845 г.) была пераведзеная з Жыровічаў у Вільню. У 1851 — 1855 гг. навучаўся ў Санкт-Пецярбурскай Духоўнай Акадэміі. Гл. ягоную біяграфію ў кнізе: Чсрепнца Валернй Н, Мнханл Оснповнч Кояловнч. Нсторня жнзнн н творчества. Гродно: ГрГУ, 1998. С. 328.
Насуперак 1. Бабкову акурат Каяловіч, а не Ф Багушэвіч быў аўтарам знаку «Беларусь» як этнічнай катэгорыі.
*Бабкоў Ігар. Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньні ру[і]наў. Менск: Логвінаў. С. 54.
Факг, што Каяловіч быў нараджэнцам Беласточчыны, разьмешчанай на захадзе беларускага этнічнага арэалу, мабыць, ня быў гістарычнай выпадковасьцю. Беларусы гэтага краю адчувалі сваю этнічную своеасаблівасьць вастрэй, чым жыхары іншых частак беларускага этнічнага арэалу, таму што непасрэдна сутыкаліся з палякамі і немцамі Ўсходняй Прусіі як этнічнымі супольнасьцямі. якія ўжо на мяжы XVIII і XIX ст. пачалі будаваць свае асобныя нацыі. Паводле перапісу 1897 г.. 36,4% насельннггва Аўгустоўскага павету Сувалкаўскай губэрні, што непасрэдна межавала з Усходняй Прусіяй, складалі беларусафоны. Адлегласьць жа паміж населенымі пунктамі. разьмешчанымі на крайнім захадзе беларускага этнічнага арзалу, напрыклад, ад вёскі Трыпуці (15 км на захад ад Беластоку), да Варшавы складае ўсяго каля 150 км.
ставіць напору чужых яму стыхій толькі пасіўную сілу, — народ бедны, прыгнечаны, загнаны, здрабнелы фізычна і маральна. Паглядзеце на змучаны твар тутэййіага селяніна, на яго нізкі рост і худое цела, на лахманы, у якія ён апрануты, на пасьпешнасьць, зь якой ён кідаецца вам пад ногі, а пасьля цалуе руку, — паглядзеце, і вам будзе зразумелая тая цемра зьнявагі, у якой ён апынууся7.
У рыторыцы Каяловіча суседнічалі ўстойлівыя традыцыйныя каляніяльныя ўяўленьні аб беларусах як пасіўнай і несьвядомай масе і адносна новае ўспрыманьне іх як апірышча ўлады ў барацьбе з сэпаратызмам, носьбіта здаровага пачатку, антыпода «пана»-«паляка»-мяцежніка. Перад намі разгортваецца нацыяналістычная сымболіка народу, абуджанага ад векавога сну, што ледзьве ня стаўся для яго сном «сьмяротным», узмоцненая эфэктамі прасьвятлсньня:
Ітак, факт адбыўся. Народ беларускі, які доўга быў палучаны з Полыйчай духа.м і крывёю, паўстаў проці гэтае самае Полыйчы... Вось як бліскуча заяўляе тутэйшы народ свае правы на належнае яму месца ў сям ’і эўрапейскіх нацыянальнасьцяў.
Тэматызацыі Каяловічам Беларусі быўуласьцівы арганіцысцкі кантэкст, сфармаваны рамантычным «гэрдэрыянскім» нацыяналізмам. У ягонай аснове была канцэпцыя арганічнай нацыі. якая разумелася як жывая істота, дзе кожная частка залежыць ад іншых частак і дзе паміж членамі адзінага арганізму ня можа быць ані-
7 Кояловнч М.О. Народное двнженне в Западной Росснн II Русскнй Ннвалнд. 1863. № 91. Цыт. пав.: Цьвікевіч А. «Западно-русснзм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX ст. Менск: Навука і тэхніка, 1993. С. 158.
8 Тамсама. С. 166.
якага прынцыповага канфлікту інтарэсаў. Дзяржава трактуецца як «галава» арганічнага цела, якое выконвае яе волю, вызначае яе інтарэсы і абараняе іх ад шкодных унутраных мікробаў і вонкавых узрушэньняў. Беларусь жа трактуецца як адзін з членаў гэтага цела:
Беларусь зь сярэдзінай Расіі лучыць моцная ды жывая сувязь. Туды яе непераможна цягне і «руская вера» вялізнай болыйасьці населызіцтва, і расійская мова, / расійскі гандаль, больш важны для краіны, чым гандаль з заходнімі суседзямі. Гістарычна народная цяга Заходняе Расіі да Ўсходняй выяўлялася ў йгмат якіх выпадках нават і тады, калі гэтая Заходняя Расія знаходзілася пад чужой уладай9.
Вытворнае гэтага арганіцысцкага нацыяналізму — міт аб непарыўнай сувязі Беларусі і Расеі — стаў нарожным для тэлеалёгіі русіфікацыі. Ён трывала ўвайшоў у беларускі культурны архіў, і ўваскрасаў кожны раз, калі ў Беларусі ўзмацнялася жорсткасьць палітычнага рэжыму.
Аргумэнтамі аб братэрстве, адзінакроўнасьці, супольнай веры і гісторыі Каяловіч ідэалягічна апраўдваў асыміляцыю беларусаў у расейцаў. Ва ўлоньні «вялікай» Расеі без усялякіх цырымоніяў павінна была знайсьці сваю сьмерць беларуская ідэнтычнасьць10.
Прапанаваная ім схема мысьленьня, паводле якой беларусы маюць тую самую мову і тое ж самае кроўнае і культурнае паходжаньне, што і расейцы, здавалася, не пакідала прасторы для сэпаратызму:
9 Кояловнч М„ проф. Чтення по нсторнн западной Росснн. СПб., 1884. С. 4. Цыт. пав.: Цьвікевіч А. «Западно-русснзм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX ст. Менск: Навука і тэхніка, 1993. С. 223.
10 Пар. Шкандрнй Мнрослав. В обіймах імперіі. Російська і украінська літературн новітньоі’добн. Кні'в: Факт. 2004. С. 55.
Толькі ў адзінстве з Усходняй Расіяй любоў да Беларусі можа мець законнае і плённае выяўленьне. На ўсход Беларусь цягне народнае адзінства крыві, і вораг народу той, хто будзе паўставаць супраць гэтага адзінства11.
Каяловіч адным зь псршых выкарыстоўваў мадэрнае паняцьце Беларусі як своеасабдівай дінгвакудьтурнай сутнасьці, у ягоным разуменьні арганічна зьвязанай з Расеяй. I як ні парадаксадьна, акурат ён першы паставіў пытаньне аб падітычнай незалежнасьці Беларусі (у нэгатыўнай форме, сьцьвярджаючы, што яна немагчымая):
Палітычная незалежнасьць Заходняіі Расіі немагчымая...
Беларусь нагэтулькі бедная, што ня можа дапускаць непатрэбных тэорый і летуценьняў. Ей трэба вырашаць толькі самыя істотныя, канечна патрэбныя пытаньні, дый беларускае племя такое блізкае да вялікарускага, йіто ніякі сэпаратызм ня можа мець у ім сілы12.
Наступнае выказваньнеўводзіць яшчэ адзін важны элемэнтрасейскага нацыяналістычнага дыскурсу — уяўленьне аб «расейскай душы, скарбніца якой ёсьць надзеяй усіх славянскіх народаў». Гэта быў аргумэнт на карысьць поўнага прысабечаньня голасу іншага, апраўданьне імпэрскага маналёгу: маецца на ўвазе, што іншая мова і іншы народ не патрэбныя; расейцы, нібыта найлепш разумеючы чужых, могуць браць на сябе паўнамоцтвы гаварыць
11 Кояловнч М. Польское прнглашенне белорусского юношества к сепаратнзму // Лнтовскне епархмальные ведомостн. 1882. № 10. С. 78—80. Цыт. пав.: Цьвікевіч А. «Западно-русснзм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX ст. Менск: Навука і тэхніка, 1993. С. 222.
12 Кояловнч М. Лекцнн по нсторян Западной Росснн. Москва, 1864. С. 25—27. Цыт. пав.: Цьвікевіч А. «Западно-русснзм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX ст. Менск: Навука і тэхніка, 1993. С. 217—218.
за іх і пра іх. Усхваленьне нібыта ўсёабдымнай расейскай «душы» ў творчасьці пісьменьнікаў некалькіх пакаленьняў было літаратурным дадаткам да каляніялізму, ягоным эквівалента.м і ішло поруч з рэальнасьцю агрэсіяў і гвалтоўнай асыміляцыі13.
Супрацьпастаўленьне «мы» (беларусы) — «яны» (расейцы) у дадзеным кантэксьце падкрэсьлівае. што Каяловіч успрымаў яшчэ ня выкараненую беларускую адметнасьць як прыкры факт:
Паміж расійцамі і намі няма поўнага адзінства. Як стварыць гэтую паўнату? Мне шмат прыходзілася думаць аб гэтым і мне здаецца, што замацуе яе не матэрыяльная расійская сіла, ні нават расійскірозум, арасійская душа, скарбніца якой зьяўляецца надзеяй усіх славянскіх народаў'4.
Зь лёгкай рукі А. Цьвікевіча Каяловіча прынята ўважаць за аднаго з заснавальнікаў «заходнерусізму». Нягледзячы на сваю праблематычнасьць, паняцьце «заходнерусізму» трывала ўкаранілася ў беларускім дыскурсе разам са спадарожнымі яму аблудамі:
У межах заходнерусізму адбываюцца настутшя падзеі:
— апазнаваньне славянскасыр і рускасьці ў літоўскай гісторыі;
— паўставаньне міту здраджанага народу;
— крытыка мэханічнай калянізацыі15.
13 Пар. Шкандрнй Мнрослав. В обіймахімперіі. Російська і украінська літературн новітньоі добн. Кнів: Факт, 2004. С. 42.
14 Речь М. Кояловнча на обіцем собраннн внленского братства // Вестннк Западной Росснн. Кн. 10. Гл. IV. 1865—1866. С. 74—75. Цыт. пав.: Цьвікевіч А. «Западнорусснзм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX ст. Менск: Навука і тэхніка, 1993. С. 170.
15 Бабкоў Ігар. Генэалёгія беларускай ідэі. Зь лекцыяў для Беларускага калегіюму //ARCHE. 2005. №З.С. 150.
Калі з вылучэньнем міту здраджанага народу можна пагадзіцца, дадаўшы, што адбываецца ў атмасфэры антыпольскай гістэрыі, а «крытыка мэханічнай калянізацыі» застаецца нераскрытым абстрактным канцэггтам (хутчэй наадварот, заходнерусізм адстойваў нарошчваньне мэханічнай калянізацыі), то «апазнаваньне славянскасьці і рускасыці ў літоўскай гісторыі» — гэта відавочнае непаразуменьне. У рамках заходнерусізму адбываецца іншая, значна больш маштабная падзея: упершыню ў гісторыі беларусы былі апазнаныя як этнічная нацыя. Як ідэалёгія заходнерусізм абгрунтоўваў таксама блякаваньне польскага нацыятварэньня на беларускіх землях, найперш шляхам аслабленьня старой эліты. (Адным зь першых посьпехі ў пабудове вялікай расейскай нацыі адзначыў Ф. Энгельс — ужо ў 1866 г. ён пісаў, што новая канцэпцыя нацыянальнасыді была «расейскім вынаходам, прызначаным зьнішчыць Польшчу».)
Цаной прыналежнасыді да польскай нацыянальнасьці сталі жорсткія палітьгчныя рэпрэсіі і ўзмоцненая культд'рная, рэлігійная, эканамічная і сацыяльная дыскрымінацыя. Мясцовую польскую эліту адхілілі ад кіраваньня мясцовымі справамі, у якіх яна была кроўна зацікаўленая, на карысьць бюракратыі з «карэннай» Расеі. Падобна сучаснай беларускай намэнклятуры, яна вытрачвала ўсю сваю энэргію на самавыжываньне, а не на нарошчваньне пазыцыяў.
Польскі краёвы літаратурны працэс пасьля падзеяў 1863— 1864 гг. на пэўны час псрастае прадукаваць прыдатныя для публікацыі тэксты на беларускай мове. Гэта было выклікана як абмежаваньнямі імпэрскай улады, так і ўзмацненьнем рэакцыйнасьці польскіх элітаў, для якіх выкарыстаньнс беларускай мовы пачынае маркіравацца як знак здрады нацыянальнай справе.
Гэтая рэакцыйная ўстаноўка пойдзе на спад толькі пад самы канец XIX ст. У 1885 г. А. Ельскі ў рамках ужо апрабаванага Дуніным-Марцінкевічам і ягонымі аднадумцамі сюжэту прызнаў за беларускай мовай пэўныя якасьці і правы:
Адносна беларускай мовы, на якой зь невялікімі адрозьненьнямі гавораць болыа чым пяць мільёнау чалавек, трэ-
ба сказаць, што незалежна ад цалкам асабістай, уласьцівай ёй характарыстыкі (calkiem osobistej, sobie wlasciwej charakterystyki)... барацьба супраць яе зь любога боку ня будзе мець вынікаў16.
Едьскі паўтараў дзяжурныя фразы аб любові да мовы як цноце і пра самую мову як пра вартасьць, якія цяжка было назваць новымі:
Калі народ любіць і шануе (czciріеіпіа) сваё гняздо, ужо гэта добра сьведчыць пра яго, у такім разе той, хто можа, няхай дапаможа яму палюбіць і захаваць для ўласнай хвалы і шчасьця родную мову, якая ёсьць ягонай сапраўдйай вартасьцю, безьякой ён ня быў бы тым, кім ёсьць, і не сьпяваў бы так пранікнёна і пачціва, як ён сьпявае пра родны край17.
Як і Дунін-Марцінкевіч амаль пяцьдзясят гадоў таму, Ельскі ў 1892 г. карыстаўся заснаванай на каляніяльнай ідэалёгіі аргумэнтацыяй. Братэрства беларусаў і палякаў нібы пацьвярджае «старадаўні, пакрэўньі польскаму беларускі язык»18. Яно не вычэрпваецца моўнай блізінёй і праяўляецца ў тэлеалягічным, духоўным і матэрыяльным аспэктах («брацтва двух языкоў і двух народаў, каторым Бог сам судзіў жыць сумесна і побач, разьвівацца разам духоўна і матэр’яльна...»)19.
Нарэшце, як і для ранейшых польскіх культуртрэгераў, беларусы для Ельскага былі «яны»:
Чытаючы «Пана Тадэвуша», дарагія Беларусы, палюбіце жусім сэрцам сваю родную, занядбаную, сьвяптую бела-
16 Jelski A. О gwarze biaioruskiej//K.raj. 1885. №6. S. 11.
17 Тамсама.
18 Ельскі Аляксандр. Выбранае. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2004. С. 388.
19 Тамсама. С. 389.
рускую мову, капюрая спрадвеку ня толькі была вашаю ў сёлах, wo яе ўжывалі самыя даўнейшыя манархі краю і іх вяльможы. Ваш старадаўні беларускі язык мусіць варт чагось, калі можна на яго склад ператлумачыць найцальнейшыя паэтычныя творы вялікіх пісацеляў20.
Вось жа, гэтая ўзыходзячая да Чачота і Баршчэўскага ідэалягічная лінія ў канцы XIX ст. апынулася ў стане стагнацыі і была пазбаўленая сур’ёзнай унутранай дынамікі.
Застой «польскай справы» і перамога Каяловіча і іншых заходнярусаў пакажуць дадзеныя перапісу 1897 г., калі з мадэрнай, нядаўна распрацаванай катэгорыяй «беларуская мова» атаясамілі сваю мову амаль 6 млн чалавек21.
Тое, што пасьля 1863 г. беларускасьць набывае мадэрны, адрозны ад гсаграфічнага, вымер, паказвае дэмаграфічная статыстыка. Напрыклад, у 1858 г. у Смаленскім, Дарагабускім, Духаўшчынскім, Ельнінскім, Красьнінскім, Парэцкім, Рослаўскім паве-
20 Тамсама. С. 391.
21 Стан нацыянальнай сьвядомасьці беларускага грамадзтва падчас студзеньскага паўстаньня адлюстроўвае буркатаньне Мураўёва: «Самі расейцы, што жылі ў тых губэрнях, не лічылі сябе рассйцамі, а край той лічылі прыналежнасьцю Польшчы»'.
Ва ўсходняй 1 цэнтральнай частцы Беларусі, асабліва сярод праваслаўнага насельніцтва, якое па сутнасьці не закрануў працэс польскага нацыятварэньня, сярод сялянскіх мас не існавала нацыянальнай сьвядомасьці наваг у канцы XIX ст. Беларусы Віцебскай губэрні звалі сябе «наськімі, тутэйшымі», праваслаўныя сяляне Гарадзеншчыны — «тутэйшымі», часам літвінамі".
* [Муравьев M.H.] Всеподданнейшнй отчет графа М.Н. Муравьева по управленню Северо-Западным краем (с 1 мая 1863 г. по 17 апреля 1 865 г.) // Русская старнна. 1902. №6. С. 495. Цмт. по Долбнлов М.Д. Культурная нднома возрождення Росснн как фаетор нмперской полнтнкн в Северо-Западном крае в 1863—1865 гг. IIАЬ Imperio. 2001. № 1—2. С. 227—268.
Шейн П. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення СевероЗападного края. Санкт-Петербург, 1902. Т. 2. С. 21. Цыт пав.: Токць Сяргей. Беларуская ідэнтычнасць у XIX ст.// Беларускі гістарычны зборнік — Bialoruskie Zeszyty Historyczne. №24. С. 93.
тах, а таксама ў Смаленскай губэрні наагул пераважала беларускае насельніцтва. Паводле перапісу 1897 г. ваўсіх паветах, апроч Красьнінскага. пераважала ўжо вялікарасейскае насельніцтва, a наагул у губэрні доля расейцаў складала 91,7%, беларусаў — 6,6%. Мяркуючы па ўсім, гэтая дынаміка тлумачыцца канчатковым ператварэньнем тэрміна «беларус» у этнонім, а не выключна русіфікацыяй, якая наўрад ці магла ісьці такімі тэмпамі.
Для канструяваньня беларусаў як этнічнай нацыі Каяловіч выкарыстаў стандартны нацыяналістычны інструмэнтар: мапы, перапісы і дадзеныя этнаграфіі22.
Ягоным зыходным пунктам была крытыка этнаграфічнага «атлясу правінцыяў, населеных спрэс альбо часткова палякамі» Эркерта”. Каяловіч пярэчыў проці самой назвы атлясу, падкрэсьліваў недакладнасьці і памылкі межаў і лічбаў расьсяленьня беларусаў, у тым ліку беларуска-польскага і беларуска-літоўскага памежжа (на захадзе тагачаснай Гарадзенскай губэрні, па Бугу і Нёману). Як і паўсюль у Эўропе, у Беларусі этнічная ідэнтыч-
22 Гл. ягоныя артыкулы «О расселеннн племен Западного края Росснн. По поводу нзданного Эркертом (на французском языке) Этнографнческого атласа областей, населенных сплошь нлн отчастн полякамн. Сказано в Обіцем собраннн Географнческого обіцсства 8 мая 1863 г» II Русскнй кнвалмд. 1863. № 114; «Об этнографнческой граннце между Западной Россней н Польшей. Публнчная лекцмя, сказанная в нмп. Русском географнческом обіцестве 3 апреля» // Русскмй ннвалнд. 1863. № 78. Славянафільскі «День» у № 14—29 за 1864 г. друкаваў «Лекцнн по нсторнн Западной Росснн» М. Каяловіча, што выклікалі палеміку з боку Н. М. Кастамарава (Голос. 1864. № 118), які крытыкаваў тэорыю аб утварэньні беларускай і ўкраінскай мовы з адзінай «западнорусской» мовы і крытыкаваў ідэі Каяловіча аб блізіні беларускай і ўкраінскай мовы да расейскай. Кастамараў таксама назваў навукова неабгрунтаванай тэорыю Каяловіча аб існаваньні адзінай «западнорусской» мовы і што беларуская і ўкраінская мова ўяўляюць сабой адну мову. Рэпліка ў адказ была надрукаваная ў «Русском ннвалнде» (1864. № 100). Сярод іншага, Каяловіч у ёй пярэчыў супраць атрыбуцыі Кастамаравым мовы шэраіу беларускіх помнікаў у якасьці польска-расейскай.
23 Выйіплі два выданьні — у 1860 г. па-француску — «Atlas ethnographique des provinces, habitees en totalite partie par les Polonais» i ў 1864 г. па-расейску, ужо зь зьмененай назвай — «Взгляд на нсторню н этнографню Западной Росснн», з ат-
лясам.
насьць не супадаяа з моўнай і рэяігійнай. і каб зьняць гэтую супярэчнасьць, Каяяовіч настойваў на ідэнтыфікацыі бедарусаў на аснове крытэра всры. Паводпе яго, Бсдарусь у мінуўшчыне быда ня проста тэатрам ваенных дзеяньняў паміж Усходам і Захадам, як меркаваяі Турчыновіч і Міцкевіч. аяе пояем сутыкненьня «сяавянскага» і «яацінскага» хрысьціянства. Беяаруская душа неадрыўная ад правасяаўя, і этнічная ідэнтыфікацыя бсяарусаў павінна супадаць з канфэсійнай:
Прынцып гэты — найлепшы цяпер для падзяленьня жыхароўБеларусі на палякаў і беларусаў; мяне заўсёды дзівяць спробы шмат каго ў нашай літаратуры вырашаць жыцьцёвыя пытаньні ў Заходняй Расіі не на аснове рэлігійнага пытаньня24.
Гэты падыход выкяікаў вострую паяеміку з боку яшчэ аднаго «заходняруса» Паўяа Баброўскага. дяя якога крытэр веры ня быў вызначаяьным дяя этнічнай ідэнтыфікацыі беяарусаў:
Чым, як ня мовай, кіраваўся Эркерт нры разьмежаваньні беларусаў ад украінцаў? А тым часам ён ня хоча прыняць гэткага ж прынцыпу для разь.межаваньня беларусаў ад палякаў... Нічога ня значыць, што беларусы, па словах Эркерта, не называюць сябе гэтым імем. Беларусы, ня еедаючы, што яны беларусы, захавалі і ў штодзённай гутарцы, і ў песьнях, і ў прыслоўях свае азначаныя нацыянальлыя, лягічныя фор.мы, свой азначаны характар, свае правы, звычаі і г.д. Беларус-селянін, ці будзе ён праваслаўны, ці каталік, мае свае перакочаньні, сваю мараль-
24 Кояяовнч М. О расселеннн племен Западного края Росснн. Доклад в Обіцем собраннн Географнческого обіцества 8 мая 1863 г. Цыт. пав.. Цьвікевіч А. «Западно-русснзм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX ст. Менск: Навука ітэхніка, 1993. С. 175.
ную філязофію і перадае гэта разам змовай сваім дзецям і ўнукам25.
Лягічна бездакорны, здавалася б. падыход Баброўскага так і нс запанаваў у мысьленьні імпэрскай эліты. Усю другую палову XIX і ўсё XX ст. імпэрская ўлада нібыта несьвядома блыталася ў меркаваньнях, успрымаючы беларусаў-каталікоў як палякаў, паколькі заахвочвала этнічную самаідэнтыфікацыю беларусаў зусім нс для таго, каб яны пабудавалі мадэрную нацыю, а для іх лягчэйшай асыміляцыі ў расейцаў. За гэтай знарочыстай забыўлівасьцю стаяў важны стратэгічны падыход: ідэнтыфікацыя бсларусаў на аснове веры была самым зручны.м спосаба.м іх апазнаваньня ва ўмовах, калі ўлада ўсяляк прымяншала значнасьць беларускай мовы і культуры, адмаўляючы ім у праве на паўнавартаснае разьвіцьцё альбо заганяючы іх у каляніяльнае гста. Зьмяніць найважнейшы крытэр ідэнтыфікацыі значыла б пахісну ць цэнтар цяжару ўсёй канструкцыі, асудзіўшы асыміляцыйную праграму на няпэўнасьць.
Іншая пашыраная аблуда наконт заходнерусізму палягае ў тым, што ён адвеку быў канкурэнтам беларускага нацыяналізму ці наагул узьніку адказ на беларускі нацыяналізм:
Прагрэсруху, які дапершай сусьветнаіі ваішы разьвіваўся амаль выключна ў культурнай сфэры (кніжкі, часопісы, культурна-асьветніцкія і рэлігійныя каталіцкія арганізацыі), уплываў на пашырэньне нацыянальнай сьвядомасьці, а гэта штораз больш непакоіла ідэолягаў «адзінаіі і непадзельнай» Расеі, якія бачылі ў ім пагрозу сэпа-
25 Бобровскнй П. Можно лн одно веронсповеданне прянять в основанне племенного разграннчення славян Западной Росснн? (По поводу этнографнческого атласа западнорусскнх губерннй н соседннх областей Р. н Ф. Эркерта) // Русск. ннв. 1864. № 75 і 80. Цыт. пав.: Цьвікевіч А. «Западно-русснзм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX ст. Менск: Навука і тэхніка, 1993. С. 177.
ратызму. У прыватнасьці, актывізавалі свае высілкі прыхільнікі гэтак званага «западноруссіізма», але яны ня здолелі стварыць цэльнай ідэалёгіі, якую можна было б супрацьпаставпіь ідэям беларускага нацыянальнага адраджэньйя26.
Гістарычна заходнерусізм ня быў супернікам беларускага нацыяналізму — апошні ўзьнікае значна пазьней на ілебе, угноенай заходнярускімі ідэоляга.мі, якія зьдзейсьнілі беспрэцэдэнтную інавацыю — напоўнілі катэгорыю «Беларусь» этнакультурным зьместам. Аднак і разумсньня беларусаў як этнічнай групы было недастаткова для нараджэньня беларускага нацыяналізму. У адрозьненьне ад украінскага нацыяналізму, які толькі ўзмацніўся пасьля сутыкнсньня з расейскім каляніялізмам, у беларускім выпадку пад ціскам ідэалёгіяў расейскага нацыяналізму і імпэрыялізму пачаўся працэс паілыбленага асваеньня беларускай гісторыі і культуры. Больш сур’ёзны зрух адбыўся адно пасьля канструяваньня сталых калектыўнымі ўяўлсньняў пра новы імпэрскі рэгіён «Беларусь». Безь яго Багушэвіч быў бы немагчымы.
26 Гл. Turonek Jerzy. Waclaw Iwanowski i odrodzenie Bialorusi. Warszawa: Oficyna Wydawnicza «Gryf», Instytut Historii PAN, 1992.
НЕСПАЛЗЯВАНЫ ВЫНІК
КАНСТРУЯВАНЬНЯ НОВАГА
ІМПЭРСКАГА РЭГІЁНУ: УЗЫНІКНЕНЬНЕ
БЕЛАРУСКАГА НАНЫЯНАЛІЗМУ
Вось толькі блага, што [дзеці] сталі гаварыць па-беларуску, і часам такое слоўца рэкнуць, што хоць празь зямлю праваліся.
Марыя Багдановіч. 9 траўня 1895 г.*
Усходняя Эўропа была плодам філязофскага і геаграфічнага сынтэзу, яе вынайшлі людзі пары Асьветніцтва.
Лары Вульф.
Вынаходзячы Усходнюю Эўропу.
Філёзафы маюць звычай дыскутаваць пра Лока, Юма і эмпірызм, ніколі ня маючы на ўвазе, што існуе экспліцытная сувязь паміж «філязофскімі» дактрынамі гэтых клясычных аўтараў і расавай тэорыяй, якая апраўдвае рабства, альбо аргумэйтамі на карысьць каляніяльнай эксплёатацыі.
Эдвард Саід. Арыенталізм.
* Маці клясыка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.
Пасьля 1863 г. расейскія інтэлектуалы знайшлі ў Беларусі месца, якое імпанавала іх мітам, апантанасьцям і патрэбам. Апазнаваньне беларусаў як расейскага племені, а ня як адной з этнічных супольнасьцяў Рэчы Паспалітай здавалася надзейным спосабам панаваць над гэтай яшчэ нядаўна ўспрыманай як польскай тэрыторыяй, рэструктурызаваць і калянізаваць яе. У меру ўсё больш шырокага пранікненьня ў Беларусь імпэрскай сьвядомасьці фабрыкаваліся ўсёабдымныя каляніяльныя прэзэнтацыі Беларусі.
Паколькі імпэрска-каляніяльнае мадэляваньне Беларусі адбывалася з прыцягненьнем пазытывісцкай навукі. яно ўтрымлівала ў сабе дзьве супярэчлівыя дынамікі: імпэрыя працягвала канструяваць і апісваць Беларусь з дапамогай ужо апрабаваных нарацыйных мадэляў, вобразаў і тропаў, фэмінізуючы яе і зьвязваючы з усім састарэлым, сельскім, нізкім і прымітыўным. Культуры ж мэтраполіі яна гтрыпісвала кантрастную пазыцыю інтэлектуальнай псравагі, зьвязанай зь сілай, аўтарытэтам, асьвечанасьцю і сучаснасьцю. Разам з тым пазытывісцкая навука пачала выпрацоўваць веды пра Бсларусь. якія кардынальна пашыралі ўяўленьні пра краіну і ставілі імпэрыю перад выклікам, што яны будуць скарыстаныя для пабудовы альтэрнатыўных палітычных ідэалёгіяў. Зьяўленьне новых парадыгмаў веды, напрыклад, мовазнаўства і этнаграфіі, культурнай антрапалёпі і геаграфіі, ня толькі змушала мясцовае гра.мадзтва ўсьвядоміць, што «тутэйшы край не Расея альбо Польшча. а Беларусь»1 (А. Цьвікевіч), г.зн. дазволіла ўзяць Беларусь у дакладней акрэсьлены і большы сваімі памерамі ракурс, але і штурхала ўлады да выкарыстаньня ў сваёй рыторыцы пра Беларусь навуковай тэрміналёгіі, увядзеньня ў масавую сьвядомасьць усё новых уяўленьняў пра яе. Часам, як у выпадку П. Бяссонава, новыя прэзэнтацыі Беларусі выходзілі па-за межы каляніяльнага поля і мелі відавочныя нацыяналістычныя абэртоны.
1 Цьвікевіч А. «Западно-руссізм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX ст. Менск. Навука і тэхніка, 1993. С. 239.
Паколькі каляніяльныя прэзэнтацыі Беларусі мелі квазінавуковую прыроду, адсылалі не да крыніцаў для карэкцыі і вэрыфікацыі, а да каляніяльных аўтарытэтаў і лёгка разбураліся лягічна абгрунтаванымі сродкамі, імпэрыя доўгі час імкнулася манапалізаваць веду аб Беларусі і не дапускаць альтэрнатыўных праектаў яе мадэляваньня. Яна імкнулася ствараць ня толькі веду, але і самую рэчаіснасьць, якую гэтая веда нібыта павінна была памагаць інтэрпрэтаваць. Прэзэнтацыі павінны былі ўспрымацца як рэчаіснасьць альбо, прасьцей кажучы, заступаць рэчаіснасьць, якая, у сваю чаргу, абумоўлівала масавую сьвядомасьць і ўплывала на грамадзкую думку.
Веда пра Беларусь, для выпрацоўкі якой пачала функцыянаваць спэцыяльная інфраструктура (унівэрсытэты, установы Акадэміі навук, навуковыя таварыствы, аналітычныя службы сілавых міністэрстваў), выкарыстоўвалася для апраўданьня дзейнасьці, накіраванай на абарону расейскай дзяржавы, экспансіі. цывілізацыі, вартасьцяў, інтарэсаў і мэтаў. I ўсё ж акурат яму, прадукаваньню веды, якую можна вэрыфікаваць пазытывісцкім чынам, мы абавязаныя аб’ектыўнымі адкрыцьцямі, зьвязанымі з публікацыямі мапаў і крыніц, кадыфікацыяй гістарычных помнікаў і напісаньнем слоўнікаў. Дзякуючы ёй узьнік сталы звычайным парадак таумачыць аб’екты, якасьці і ўласьцівасьці, зьвязаныя зь Беларусяй.
Навукоўцы, якія займаліся Беларусяй, выступалі як alter ego імпэрскай бюракратыі: калектыўныя акадэмічныя намаганьні для вынаходу Беларусі як культурнага канструкта сталі бюракратычным інстытутам, падпарадкаваным дыктату імпэрскага ўраду і пазбаўленым у пэўнай меры самастойнасьці ў выбары аб’ектаў дасьледаваньня. Вывучэньне, разуменьне, веданьне, ацэнка залежалі ад ідэалягічнай каньюнктуры. служылі інструмэнгамі палітычнага панаваньня і выражалі эканамічны інтарэс у пошуку новых рынкаў і рэсурсаў. Як толькі ўзьнікла каньюнктура адмежаваць беларусаў ад палякаў, імпэрыя Раманавых санкцыявала выданьне «Словаря белорусского наречня», але да самага свайго краху блякавала стварэньне школьнага правапісу,
ня кажучы ўжо пра акадэмічную граматыку бсларускай мовы2.
Навуковая дзейнасьць, зьвязаная зь Беяарусяй, мела цалкам рэальную кулыурную, геаграфічную і гістарычную значнасьць. Будучы стратэгічным рэсурсам улады, яна дазваляла распараджацца гісторыяй, культурай і гсаграфіяй Беларусі ў поўным адчужэньні ад беларускага народу. Як іншыя крыніцы ўлады, яна была жорстка цэнтралізаваная. Назапашваньне навуковай веды на месцах, таксама як дзейнасьць унівэрсытэту ў «Паўночна-Заходнім» краі былн строга забароненая3.
На месцах навуковая веда ня столькі назапашвалася, колькі сымулявалася. Беспасярэднім вынікам паўстаньня 1863 г. было згортваньне польскай навукі ў царскай імпэрыі і іміграцыя польскіх навукоўцаў, у тым ліку ў больш лібэральную АўстраВугоршчыну. У псршыя гады пасьля паўстаньня дасьледаваньні ў Беларусі ў археалёгіі, археаграфіі, этнаграфіі і іншых навуковых дысцыплінах былі прыпыненыя. Гістарычныя дасьледаваньні зьвяліся да трох бюракратычных частак: бібліятэкі, цэнтральна-
2 Каньюнктурнасьць «Словаря белорусского наречня» лішні раз праявілася ў тым, што яго аўтар без пачуцьця меры напхаў яго палянізмамі, наяўнасьць якіх быццам пацьвярджала ведамы пастулят аб беларускай мове як больш ці менш шчыльнай сумесі расейскіх і польскіх словаў. Паводле ацэнак спэцыялістаў, доля пазычаньняў з польскай у рэестры «Словаря...» складае прынамсі 10—15 %.
3 Пры адсутнасьці расейскага ўнівэрсытэту ў Паўночна-Заходнім краі ў канцы XIX ст. стабілізацыйную функцыю выконвалі народная школа і настаўніцкая сэмінарыя. Разам з царквой і арміяй яны былі найважнейшымі інстытутамі пашырэньня агульнарасейскай ідэнтычнасьці. Толькі ў Віленскай губэрні колькасьць царкоўна-прыходзкіх школаў за чатыры гады — з 1884 да 1888 гг — вырасла з 4 да352. У Гарадзенскай губэрні колькасьць народных (міністэрскіх) школаў у адносінах да царкоўна-прыходзкіх была наступная:
Год
Народных школаў
Царкоўна-прыходзкіх
1891
299
534
1892
300
556
1901
326
1295
Цьвікевіч А. «Западно-русснзм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX ст. Менск: Навука і тэхніка, 1993. С. 244.
га архіву і камісіі для разбору старадаўніх акгаў. У канцы ХГХ ст. у Вільні налічвалася тры навуковыя таварыствы, аднак першае — Паўночна-заходні аддзел Расейскага імпэрскага геаграфічнага таварыства — існавала толькі на паперы, другое — «Віленскае аддзяленьне расейскага музьічнага таварыства» — цяжка было ўважаць за акадэмічную ўстанову, а ад навуковай дзейнасьці трэцяга — Мэдычнага таварыства — у тыя гады не захавалася аніякай інфармацыі4.
Улюбёнымі жанрамі каляніяльнай эпістэмалёгіі становяцца падарожныя нататкі, аповед, палеміка, навуковае дасьледаваньне, аналітычны даклад, слоўнік, нарыс і камэнтар, натагкі перасяленца, апісаньні экзатычных мясцовасьцяў і рэаліяў. У іх расейскія аўтары праектавалі на Беларусь свае ўласныя жаданьні, фантазіі і амбіцыі, за якімі часьцяком стаялі імпэрскія прэтэнзіі дзяржавы альбо нацыяналістаў. Апісаньні Беларусі яны прыстасоўвалі да сваіх патрэбаў, прасейваючы іх праз рэгуляцыйныя коды, клясыфікацыі, каталёгі антрапалягічных вобразаў XIX ст. Дзякуючы ім Беларусь з асабістага, часьцяком перакручанага досьведу бюракратаў, навукоўцаў, падарожнікаў і каляністаў ператваралася ў агульнапрынятае паняцыде, якое складаецца з мноства асобных уяўленьняў. Пад уплывам дзейнасьці навукоўцаў, бюракратыі, арміі і капіталістаў яна набывала лексыкаграфічны і бібліяграфічны вымер, шырэй кажучы, станавілася тэкстуальна асязальным.
Беларусь. якой яе выяўлялі, канчаткова становіцца сыстэмай рэпрэзэнтацыяў, прадуктам гтэўных палітычных адносінаў і сымбалічнай дзейнасьці. У яе бачаньні дамінуюць імпэратывы, пэрспэктывы і ідэалягічныя забабоны, уласьцівыя імпэрскаму сьветагляду. Беларусь павучаюць, дасьледуюць, падганяюць пад сябе, кіруюць і выказваюцца пра яе з пэўнай зьмястоўнасьцю.
Беларусь як калёнія канструюецца найперш з дапамогай мэтаду прэзэнтацыйнага абмежаваньня. Тубыльцы-беларусы паўста-
4 Цьвікевіч А. «Западно-русснзм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX ст. Менск: Навука і тэхніка. 1993. С. 137—138.
юць настолькі адсталымі, што палітычна і культурна іх можа рэпрэзэнтаваць толькі імпэрская ўлада. Дзякуючы гэтаму труку яна надзяляла сябе правам гаварыць за Бсларусь і ад імя Беларусі (бо пры існых культурных дачыненьнях тубыльцы ня ў стане мець уласнага голасу). Арганіцысцкая канцэпцыя вялікай расейскай нацыі прадугледжвала. што такім чынам беларусы ажыцьцяўляюць сымбалічны трансфэрт паўнамоцтваў «зьнізу» «ўгару», дэлегуючы ўладзе функцыю, ажыцьцявіць якія яны былі арганічна няздольныя: беларуская народнасьць складас «нсаддзельную частку расейскага народу і безь яднаньня з Расіяй ня можа мець самастойнае і незалсжнае будучыні»5.
Улада і беларускі народ, Расея і Беларусь уяўляліся адзіным суб’ектам, рознымі члснамі адзінага цела. Хада гісторыі палягае ў нарошчваньні гэтага адзінства, немагчымага без выцясьненьня «мясцовых» моваў і культур «супольнымі» і «ўнівэрсальнымі» імпэрскімі. Аднак зьліцьцё моваў і культур павінна адбывацца таксама арганічна, улада ня мае на мэце неадкладнай асыміляцыі беларусаў. Яна гатовая чакаць і нават прызнаць за Бсларусяй пэўныя культурныя адрозьненьні, якія дапускаюцца ўтой ступені, у якой яны не супярэчаць разуменьню Беларусі як часткі Расеі. Псракананьне ў іх нізкім статусс фармусцца як мэтадам палітычнай і культурнай дыскрэдытацыі. так і катэгарычнай адмовай імпэрскай дзяржавы падтрымліваць іх адтварэньне з прыцягненьнем дзяржаўных рэсурсаў. Любыя культурныя імпульсы, здольныя выклікаць узвышэньне беларусаў да нацыянальнага стаіусу, хай сабе нават увядзеньне беларускай мовы ў пачатковай адукацыі, успрымаюцца як выклік палітычнаму звышсуб’екту імпэрыі — вялікай расейскай нацыі, і нястомна адхіляюцца.
Самаідэнтыфікацыя Беларусі як калёніі адбываецца праз маркіраваньнс ворагаў, найперш яе супрацьпастаўленьне Польшчы.
5 Платформа «Белорусского обшества»// Белорусскнй учнтель. Вып. 1. 1909. Цыт. пав.: Цьвікевіч А. «Западно-русснзм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX ст. Менск: Навука і тэхніка, 1993. С. 331.
Акурат з чужароднымі ўплывамі зьвязваюцца імаверныя палітычныя пагрозы статусу і цэльнасьці агульнарасейскага адзінства.
Гісторыя Беларусі як калёніі разглядаецца як інструмэнт з палітычнай мэтай і пішацца для прадухіленьня мясцовага сэпаратызму і нарошчваньня палітычнай ляяльнасьці. Яна зводзіцца да сьцьвярджэньня тэлеалёгіі поўнай асыміляцыі і навязваньня ўяўленьня аб бессуб’ектавасьці Беларусі ў мінуўшчыне і будучыні. У рамках каляніяльнай гістарыяграфіі адстойваецца тэза аб «абсалютнай канвэртаванасьці Беларусі як сацыяльнай прасторы» (А. Казакевіч). Сама Беларусь апісваецца як прадукт абмену паміж канфліктуючымі мэтраполіямі, а яе гісторыя збольшага вычэрпваецца падзеямі, зьвязанымі зь ліквідацыяй уплыву мэтраполіісуперніцы6.
Акурат пасьля 1863 г. былі давызначаныя наратыўныя структуры, мэтафары і выяўленчыя мадэлі, якія вось ужо паўтара стагодзьдзя вызначаюць канцэптуальны вобраз Беларусі. Створаны слоўнік і ідэі так ці іначай выкарыстоўваліся кожным. хто выказваўся пра Беларусь.
Геаграфія. Беларусь апісваецца як спрадвечная частка расейскага сьвету, якая даказвае жывучасьць агульнарасейскай народнасьці. Дапускаюцца наратывы, якія апісваюць яе як транзытную пляцоўку паміж Захадам і Расеяй, менш аддаленую ад галоўных плыняў эўрапейскага прагрэсу ў навуцы, мастацгве і камэрцыі, чым яе цяперашняя мэтраполія, і таму патрабуючую расейскай увагі і каляніяльнай рэканструкцыі. Тое, што ў геаграфічных апісаньнях Беларусі спалучаецца рэальнае і ўяўнае, ня варта тлумачыць нейкі.мі надзвычайнымі высілкамі, зьвязанымі зь ейным уяўленьнем, Патрэба ў геаграфічным апісаньні Беларусі ўзьнікла першапачаткова зь імпульсу панаваць над ёй. Расея глядзела на Беларусь гтразь сетку імпэрскіх катэгорыяў і настойвала.
6 Казакевнч А. Про колонмю II Перекресткн. Журнал нсследованнй восточноевропейского пограннчья. 2005. № 3—4. С. 24.
што спасыдіганьне яе праўдзівага аблічча магчымае толькі зь іх дапамогай:
Беларусь, зь яе велічнымі Дняпром і Дзьвіною, зь яе пепралазнымі лясамі, зь пепраходнымі тундрамі і балотамі, — царства ваўкоў і козаў, лесавікоў ірусалак, царства ведзьмаў і чараўніцаў, дзе іх яшчэ ў каш^ы мінулага стагодзьдзя плавілі на азёрах7.
«Непраходныя тундры Беларусі» не агаворка А. Кіркора, а атрыбут рэпрэзэнтацыйнага дыскурсу, які прадукуе сваю лёгіку выказваньняў. Вынаходзтва Беларусі яшчэ ня скончыдася, і ў яс апісаньнях эмпірычнае спаяучалася з хімэрным. Паколькі ў каляніяльных прэзэнтацыях Беларусь разглядаецца як твор расейскага геаграфічнага, гістарычнага і маральнага генія, яе геаграфія ўяўляла сабой набор назіраньняў, якія абагульнялі і злучалі ў адно яе тэрыторыю з прасторай імпэрыі.
Мэта каляніяльнай геаграфіі далёкая ад чыста навуковай і легітымізуе каляніяльны слоўнік. Яна канструюс Бсларусь як стандартнуто калёнію выходзячы з ужо звычайнай лёгікі імпэрскага рэпрэзэнтацыйнага дыскурсу. Тундра — гэта сымбалічная абалонка першабытнасьці як неад’емнай уласыдівасьці ўсялякай новай тэрыторыі, далучанай да імпэрыі. Яе наяўнасьць маркіруе пэрыфэрыйнае палажэньне і каляніяльны стагус Беларусі як дадатку і як супрацьлегласьці імпэрскаму цэнтру.
Іншымі словамі, імпэрыя надзяляе жыцьцём, уяўляе, канструюе прастору, якая ўвайшла ў яе знакавыя межы. выходзячы з асаблівай лёгікі рэпрэзэнтацыі. Панаваць — значыць кантраляваць прэ-
7 Кнркор А.К. Белорусское Полесье. Памятннкн времен первобытных//Жнвопнсная Россня. Отечество наше в его земельном, нсторнческом, племенном. экономнческом н бытовом значеннн. Т. 3. Лнтовское н Белорусское Полесье. Репрннтное воспронзведенне вздання 1882 года. \1інск: Беларуская энцыклапедыя, 1993. С. 236.
зэнтацыі імпэрскіх тэрыторыяў. Эмпірычны матэрыял сам па сабс ня мае вырашальнага значэньня:
Дзікая і велічная, разнастайная і зьменлівая прырода Беларусі. Шмат у ёй такіх асаблівасьцяў, якіх вы не сустрэнеце нідзе, хіба на скрайняй Поўначы8.
Лінія каляніяльнай прэзэнтацыі (Беларусь — экзотыка) балянсуецца ідэалягічнай лініяй Беларусь •— непрыглядная радзіма беларусаў (Я. Карскі), Беларусь — векавая пустыня (Сяргей Южакоў), «краіна вельмі мала культываваная, населеная масай цёмнага народу, жабруючага і амаль выміраючага»9.
У яе рамках Беларусь надзялялася пачуцьцём звыродлівасьці. убоства, пустэчы, утраты і катастрофы. Пра сілу і непахіснасьць гэтай прэзэнтацыйнай лініі гаворыць мысьленьне Аляксандра Салжаніцына, які больш чым праз стагодзьдзе ў эсэ «Як нам уладкаваць Расею» (1990) пісаў:
А ў журботнай Беларусі я правёў болыаую частку сваіх франтавых гадоў і да пранізьлівасьці палюбіў яе маркотную мізэрпасы{ь і ейны рахманы народ.
Мова: выцясьненьне ў тагабочны сьвет. Пад уплывам славянафільскіх ідэяў імпэрыя непрацяглы час вагалася што да функцыянальных сфэраў ужываньня беларускай мовы. У самым пачатку 1863 г. апякун Віленскай навучальнай акругі князь Шырынскі-Шыхматаў дапускаў яе выкарыстаньне для пачатковага навучаньня беларусаў-каталікоў. У тым жа годзе ў Вільні выходзяць «Рассказы на белорусском наречнн», Аднак пасьля нацыя-
8 Кнркор А.К. Белорусское Полесье... С. 329.
9 Цьвікевіч А. «Западно-русснзм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX ст. Менск: Навука і тэхніка, 1993. С. 285.
налістычнага павароту сярэдзіны 1863 г. рыторыка ўлады рэзка мяняецца. У траўні 1864 г. віленскі генэрал-губэрнатар Мураўёў называе ідэю аб павышэньні публічнага статусу беларускай гаворкі «бядотнай», якая пацягне за сабой «разьяднаньне народнасьцяўу Расеі»10.
Далейшая каляніяльная гісторыя Беларусі пацякла ў рэчышчы простай і маўклівай забароны на зьмену публічнага статусу беларускай «гаворкі», якая ўсё часьцей кваліфікуецца як вульгарны жаргон. Нават зьбіральнік беларускага фальклёру П. Шэйн «склаў сабе дрэннае ўражаньне аб беларусах і не чакаў знайсьці ў стыхіі беларускаймовы што-небудзь каштоўнае»11. Стандартная формула зь лексыкону расейскай бюракратыі 60-х гг. XIX ст. — «маларасійская мова і беларуская гаворка» дажыла да пачатку XX в., калі сьцьвярджалася. што «беларуская мова» існуе толькі тэарэтычна12.
Гэтая забарона выражалася таксама ў замоўчваньні моўнай праблемы альбо ў заявах, што яна вырашаная.
Каляніяльная тэлеалёгія малявала толькі адну магчымую пэрспэктыву беларускай мовы — паступовае адміраньне. Дзяржава ня толькі пазбавіла яе ўсялякай падтрымкі, але зрабіла ўсё, каб навязаць яе эмацыйнае адгтрэчваньне. Пасланьне ўлады агучылі лідэры грамадзкай думкі, якія прадстаўлялі сфэры, што карысталіся найбольшым грамадзкім даверам. Аўтарытэтныя экспэрты сышліся ў меркаваньнях. што беларуская мова:
— «граматычна і філялягічна неапрацаваная» (меркаваньне мітрапаліта кіеўскага Арсенія (1866)13;
10 Самбук С.М. Полнтнкацарнзма в Белорусснн во второй половнне XIX ст. Мннск: Наука н техннка, 1980. С. 144—147.
11 Цьвікевіч А. «Западно-русснзм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX ст. Менск: Навука і тэхніка, 1993. С. 287.
12 Тамсама. С. 315.
13 Сталюнас Дарнус. Граннцы в пограннчье: белорусы н этнолмнгвнстнческая полнтнка Росснйской нмпермн на западных окраннах в пернод Велнкнх реформ //АЬ Imperio. 2003. № 1. С. 289.
— прыдатная выключна для «хатняга сельскагаспадарчага ўжытку», «толькі для размоваў паміж сялянамі» (меркаваньне мітрапаліта кіеўскага Арсенія (1866)14;
— мае «даволі непрыемную» эўфанію (менскі праваслаўны япіскап Міхаіл Галубовіч (люты 1866)15;
— «здаўна рыхтавалася як зброя рымскай прапаганды, каб народ перавярнуць у каталіцтва і апалячыць» (магілёўскі архіяпіскап Яўсеві, 1866)16;
— мае формы, у якія «ня можа быць укладзеная ніякая вышэйшая думка», «таму што яна ня мае літаратуры» (дырэктар сьвянцянскай гімназіі А. Кандзідаў (1862)17.
Беларускую мову прызналі арганічна няздольнай да любых формаў інстытуцыяналізацыі ў школе, царкве і пэрыядычным друку: «вучыць на беларускім жаргоне — недарэчнасьць, якая. дзякаваць Богу, да гэтага часу не прыйшла да галавы аніводнаму зь беларусінаў»18.
Дзякуючы высокаму грамадзкаму даверу да аўтараў гэткіх выказваньняў. узьнік існуючы дагэтуль дыскурс, які разглядае іх як бясспрэчныя факлы. Больш за тое. гэтыя сьцьверджаньні зрабіліся здабыткам масавай сьвядомасьці, якія яна змушае сваіх носьбітаў паўтараць шторазу, калі гаворка заходзіць пра беларускую мову. Шукаць адпаведнасьць паміж гэтымі сьцьверджаньнямі, што характарызуюць беларускую мову, і самой беларускай мовай бес-
14 Тамсама.
15 Мнловндов А. Распоряженне н перепмска графа М.Н. Муравьева относвтельно рнмско-католнческого духовенства в Северо-Западном крае, Внльно, 1910. С. 12. Цыт. пав.: Сяргей Токць. Беларуская ідэнтычнасць у XIX ст. //Беларускі гістарычны зборнік — Bialoruskie Zeszyty Historyczne. № 24. С. 90.
16 Сталюнас Дарнус. Граннцы в пограннчье... С. 289—290.
17 Тамсама. С. 272.
18 Ннструкцня народным учнтелям Н Вестнкк Юго-Западной н Западной Росснн йсторнко-лнтературный журнал. Том III. Февраль. Кнев. Отд. IV. С. 239. Цыт. пав.: Сталюнас Дарнус. Граннцы в пограннчье... С. 278.
сэнсоўна нават не таму, што гэтыя выказваньні не адпавядаюць сапраўднасьці, а таму, што яны не імкнуцца ёй адпавядаць.
Наступны акт кадяніядьнай драмы падягаў у засваеньні самімі бедарусамі гэтых каляніяльных уяўленьняў пра сваю мову. Прадказаньні сьмерці беларускай мове канвэртаваліся ў абцяжаранасыдь мовы сымболікай сьмерці і яе проста нэўратычнае непрыняцьцё, што стала прыкметнай зьявай апошніх дзесяцігодзьдзяў XIX ст. (Сіла нянавісьці да сваёй кулыуры, як паказваюць прыклады Марыі і Адама Багдановічаў, у жыхароў калёніі была значна вышэйшая. чым у сярэднім у мэтраполіі.) Адсутнасьць хоць якога значнага грамадзкага супраціву дазваляла проста выгграўляць мову ў нябыт — у адрозьненьне ад Украіны. дзе выцясьненьне ўкраінскай мовы патрабавала працяглай і, як пазьней выявіцца, малаэфэктыўнай кампаніі забаронаў і абмежаваньняў.
Каляніяльная антрапалёгія. Беларус як тубылец. Інкарпарацыя беларусаў у склад вялікай расейскай нацыі суправаджалася наданьнем ім мэнтальнасьці і генэалёгіі: мэтраполія была зацікаўленая глядзець на тубылыдаў як на асоб, якія маюць сталыя характарыстыкі (Э. Саід). Аблічча беларуса сэміятызавалася з дапамогай атрыбутаў тубыльца — хваравітасьці, адсталасьці і расавай нечысьціні. Каяловіч пісаў I. Аксакаву ў 1864 г.:
Мне часам здаецца, што вы і Вашыя сябры болый здольныя любіць Польшчу, чым Літву і Заходнюю Расею наагул, таму што народ польскі... усё-ткі больш чысты і моцны за народ заходне-расейскі, мяшаны і паўтару, жудасна змардаваны19.
19 Цыт, пав.: Долбнлов Мнханл, Сталюнас Дарнус. Слова, людн н нмперскне контексты: днскуссня продолжается //Ab Imperio. 2006. № 1. С. 363.
Мэтафара зьмяшэньня. якая спачатку сыгналізавала аб адхіленьні этнічнага паходжаньня беларусаў ад імпэрскага стандарту, цяпер у афіцыйным беларускім дыскурсе выкарыстоўваецца дзеля тлумачэньня імклівай русіфікацыі беларусаў у другой палове XX ст. Маўляў. Беларусь стала расейскамоўнай краінай празь зьмяшэньне больш чым ста нацыянальнасьцяў. якія жывуць у ёй.
Хвароба бсларуса была нсвылечная: яна доўжылася, пакуль беларус захоўваў тоеснасьць з самім сабой, і спынялася, калі ён дасягаў ідэнтычнасьці з расейцам. У імпэрскім дыскурсе існавала нязначная сэміятычная дыстанцыя паміж беларусам і якутам альбо башкірам.
Клясычны вобраз беларуса ў расейскай літаратуры, які паўплываў на рассйскую масавую сьвядомасьць, даў Мікалай Някрасаў у паэме «Чыгунка» (1864 г.). Гэты вобраз аказаўся маляўнічы і насычаны дзякуючы ўдаламу выражэньню імпэрскага ідэалу, як мас выглядаць беларус. Някрасаў тонка ўлавіў напрамак расейскай грамадзкай думкі, у якой асабліва замацаваўся вобраз каўтуна ў валасах і ямы ў грудзёх:
Стыдно робеть, закрываться перчаткою.
Ты уж не маленькйй!.. Волосом рус,
Вйдйшь, стойт, йзможден лйхорадкою, Высокорослый, болыюй белорус:
Губы бескровные, векй упавшйе, Язвы на тоіцйх руках, Вечно e воде no колено стоявйше Ногй опухлй; колтуп в волосах;
Ямою грудь, что на заступ старательно Нзо дня в депь налегала еесь век...
Ты прйглядйсь к нему, Ваня, внймателыю:
Трудно свой хлеб добывал человек!
He разогнул свою спйну горбатую
Он й теперь ей\е: тупо молчйт
II механйческй ржавой лопатою
Мерзлую землю долбйт!
Эту прйвычку к труду благородную Нам бы не худо с тобой перенять... Благословй же работу народную II научйсь мужйка уважать.
Да не робей за отчйзну любезную...
Вынес достаточно русскнй народ, Вынес й эту дорогу железную — Вынесет всё, что господь нй пошлет!20
Калі Някрасаў спыніўся на сэміятызацыі вонкавага аблічча беларусаў (хворы беларус і г.д. былі ня столькі антрапалягічнымі характарыстыкамі, колькі знакамі сэміятычнага поля), то А. Багдановіч сэміятызаваў усс асноўныя сфэры іх духоўнай дзейнасьці. Прапанаваныя ім трактоўкі паказваюць, што каляніяльны дыскурс пра беларусаў стаў рэгулярны, усёабдымны і пасьлядоўны, а веда пра Беларусь значна пашырылася і магла быць сыстэматызаваная.
А. Багдановіч ставіўся да беларусаў-тубыльцаў толькі як да матэрыялу для стварэньня тэксту. які павінен прынесьці карысьць каму заўгодна, толькі ня ім самім. Ягоная Беларусь — безжыцьцсвая, пазачасавая, бездапаможная. Беларуская культура ня мае шанцаў стаць стандартызаванай і ўніфікаванай і за гэтым непрыдатная да выкарыстаньня ў сучасным сьвеце:
Беларускія сяляне, выясьняючы на свой лад выраз «западный край», — выраз, чужы для беларускай мовы, — «ерадаюць яго словамі «западлы край», г.зн. закінуты, занядбаны. Хаця зь філялягічнага гледзішча можна іймат пярэчыць супраць такога вольнага перакладу, але рэчаіснасьць
20 Некрасов Н.А. Полное собранне сочнненнй н пнсем в 15-тн томах. Том, 2. Ленннград: Наука, 1981.
яго апраўдвае. I жыцьцё беларуса, і ягоная творчая дзейнасьць рэзка адзначаны пячаткай неразьвітасьці, адсталасьці, забітасьці. Акурат «западлы край», «западлы народ»21.
Кніга «Пережнткн древнсго мнросозерцаніія...» была значным унёскам у каляніяльную антрапалёгію, бо ў ёй быў зьдзейсьнены сэмантычны псранос мізэрнасыді Беларусі на ўсе асноўныя сфэры духоўнай культуры беларусаў. Гэтыя сфэры таксама былі ўведзеныя ў полс гульні, ім быў нададзены пэўны сэмантычны статус і ўстаноўленыя нібыта іманэнтна ўласьцівыя ім характарыстыкі. Дыскурс пра Беларусь стаў унівэрсальны, а прэзэнтацыі, напрыклад, беларускага фальклёру альбо абраднасыді, — ягонай складовай часткай.
Паколькі Беларусь нібыта не магла зрабіць гэта сама за сябс, А. Багдановіч надзяліў сябе абавязкам перафармуляваць яе. Беларусь. узурпаваная ім і пераведзеная на ягоныя думкі, павінна ведаць. што яшчэ жывая беларуская культура — гэта блага. Ей катэгарычна адмоўлена ў праве на разьвіцьцё, а любыя яе праявы абвсшчаныя «перажыткамі старадаўняга сьвстасузіраньня»:
Узяць хоць бы беларускія песьні, гэтае агульнапрызнанае люстра народнай душы. Яны сьведчаць пра тую ж «западласьць». Песень у беларусаў даволі багата, але зьмест іх вельмі бедны, вельмі аднастаігны...
Беларускія казкі зноў такі, хоць і шматлікія, але і, як песьні, бедныя зьместам: адна паўтарае другую. Фабуля іх, у бальшыні выпадкаў, краіте немудрагелістая, выяўленыя пачуцьці надзвычай простыя, пагляды на вонкавы сьвет вельмі наіўныя.
21 Богдановнч А.Е. Пережнткн древнего мнросозерцання у белорусов. Этнографнческяй очерк. Гродно: губернская тшіографня, 1895. Рэпрынт. Мннск: Беларусь, 1995. С. 1.
Абрады, што суправаджаюць жыцьцё беларуса ад калыскі да магілы, — гэтыя акамянеласьці мтулай рэчаіснасьці, — альбо грашчна дзікія з гледзішча цывілізаванага чалавека, альбо груба фэтышысцкія. I ў тым, і ў другім разе яны сьведчаць аб параўнальна невысокім узроўні разумовага разьвіцьця22.
А.. Багдановіч апэруе сьцьверджаньня.мі на найвышэйшым узроўні абстракцыі — ягоныя абагульненьні нічога ня кажуць пра адрозьнсньні паміж асобнымі беларусамі, дыялектамі іх мовы, сучаснымі і згаслымі традыцыямі — і таму яны застаюцца адцягненымі, тэарэтычнымі і ў канцавы.м выніку аўтарытарнымі:
... беларуская.мова найперш небагатая на словы. Пэўная частка іх пазычаная з польскай мовы, аў апошні час, сярод маладога пакаленьня, даволі шырока ўваходзяць у зварот расейскія словы... Яна значна бяднейшая словамі для азначэньня адцягненых паняцьцяў за вялікарускую народную мову і нават саступае ў гэтых адносінах маларускаіі. Яна таксама не валодае гнуткасьцю, сілай і выразнасьцю першай і мяккасьцю, мілагучнасыро апошняй...
Справядлівасьць вымагае паставіць беларуса паводле тыпу душэўнагаразьвіцьця ніжэй за ягойых братоў зь вялікай расейскай сям ’і23.
(У аснове гэтых абстракцыяў ляжалі сьцьверджаньні, якія адштурхоўваліся ад спэцыфічных прыватных выпадкаў: нетыповая сынтаксычная асаблівасьць беларускай мовы або параўнаньнс гутарковай мовы беларускіх сялян з кніжнай мовай расейскіх вучоных станавіліся падставай для агульнай высновы аб яе нікчэмнасьці.)
22 Тамсама. С. 1—3.
23 Тамсама. С. 4.
Бсларуская мова была галоўнай мішэньню для каляніяльнай улады ня толькі таму, што ўтварала перашкоду, калі казаць нацыяналістычным штампам таго часу, для «адраджэньня сьвядомасьці сваёй прыналежнасьці да вялікага расейскага племені». Забраўшы ў тубыльцаў мову, сымбалічна пазбавіўшы іх голасу, улада ўзмацняла сваю легітымнасьць. бо яна атрымлівала поўнае ітрава гаварыць ад іхняга імя. Уклаўшы ў вусны тубыльцаў стандартызаваную мову, аўтарытарная ўлада на доўгі час атрымала магчымасьць кантраляваць іх мысьленьне і сьветагляд.
Ідэалягічна такая каляніяльная антрапалёгія была сукупнасьцю ідэяў прымусу, якія легітымізавалі дэгуманізатарскую, садысцкую палітыку мэтраполіі да беларускай культуры. Яна, здавалася б, пераканаўча тлумачыла адставаньне беларусаў у разьвіцьці ад суседніх нацыяў унівэрсальнымі, пазагістарычнымі прычынамі: нізкай якасьцю іх кулыуры і мовы. 3 гледзішча псыхалёгіі яна была формай параноі. ведай зусім іншага тыпу, чым, скажам. звычайная навуковая веда. (Тут знаходзяцца вытокі многіх цяперашніх грамадзкіх нэўрозаў.) Шляхам маніпуляцыі бясспрэчнымі навуковымі фактамі і хваравітымі фантазіямі яна пераконвала ў прыроджанай інтэлектуальнай нікчэмнасьці беларусаў і звышнатуральнай інтэлекіуальнай магутнасыді імпэрыі. У яе разуменьні прыход прагрэсу наўпрост залежаў ад хуткасьці зьнішчэньня беларускай мовы і культуры.
Атрымаўшы публічны статус і абвясьціўшы спароджаныя ідэі праўдзівымі, гэтая антрапалёгія ўсталёўвала каноны густаў і вартасьцяў, фармавала, перадавала і адтварала традыцыі, ацэнкі і меркаваньні. Яна эфэктыўна апраўдвала асыміляцыю і навязвала ўяўленьне аб яе непазьбежнай і выратавальнай прыродзе. Імпэрыя надзялялася сілай выцягнуць Беларусь зь яе цяперашняга барбарскага стану і ўзьняць на вышыню клясычнае велічы, г.зн. сфармуляваць яе, надаць ёй форму і ідэнлычнасьць, выразную акрэсьленасьць з поўным прызнаньнем месца ў расейскай нацыянальнай сьвядомасьці як натуральнага прыдатку Расеі.
Этнаграфічныя межы. Пэўны час у вызначэньні беларускіх этнаграфічных межаў супрацьстаялі дзьве лініі, умоўна кажучы,
геаграфічна-хімэрычная і навукова-пазытывісцкая. Першая была прэзэнтаваная Адамам Кіркорам. які меркаваў. што беларусы жывуць у Херсонскай і Пензенскай губэрнях24.
Пазытывісцкая лінія бярэ пачатак ад «Рассказов на белорусском наречші» (Вільня, 1863 г.). У прадмове да «Словаря белорусского наречідя» I. Насовічатэрыторыя расьсяленьня беларусаў была вызначана зь вялікай ступеньню дакладнасьці паводле лінгвістычнага крытэра25. У 1860—1880 гг. былі ўстаноўленыя беларуска-польская. беларуска-літоўская і беларуска-латыская этнічныя межы. Нязначныя разьбежкі засталіся толькі пры фармулёўцы этнаграфічнай мяжы з Украінай і Расеяй.
Традыцыі: прывід Маларосіі. У больш аддаленай пэрспэктыве за імпэрскім мадэляваньнсм Беларусі віднелася маларасійская мадэль — імпэрыя імкнулася сканструяваць «Беларусію» як зьменшаную і паслухмяную копію «Маларосіі». Праекцыі імпэрскай сьвядомасьці, увасоблсныя ў Беларусі. між іншага, паказваюць. якой улада хацела б бачыць Украіну.
У каляніяльных наратывах Беларусь надзялялася культурнымі і гістарычнымі традыцыямі. Асаблівае значэньне для іх канструяваньня мела праца П. Бяссонава26, у якой быў выгграцаваны міт аб росквіце Беларусі ў адносна нядаўняй мінуўшчыне і выбітнай беларускай нацыянальнасьці. чыя веліч таксама належыць гісторыі. Пра Беларусь Бяссонаў зрабіў і шэраг іншых сьцьверджань-
24 Кнркор А.К. Белорусское Полесье. Следы язычества в празднествах, обрядах н песнях//Жнвопнсная Россня. Отечество наше в его земельном, нсторнческом, племенном, экономнческом н бытовом значеннн. Т. 3. Лнтовское н Белорусское Полесье. Репрннпюе воспронзведенне нздання 1882 года. Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1993. С. 249.
25 Носоввч 14.14. Словарь белорусского наречня. СПб: Тнпографня РІмператорской Академнн наук, 1870. Рэпрынт: Мінск: Беларуская савецкая энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983.
26 Белорусскне песнн. с подробнымн обьясненнямн пхтворчества н языка, с очеркамн народного обряда, обычая н всего быта, нздал П. Бессонов. нздержкамн Обшества любнтелей росснйской словесностн. 4.1. Москва: тнпографня Бахметева, 1871.
няў, надзеленых шырокай унівэрсальнасьцю і культурнай каштоўнасьцю, але ў рэшце рэшт скіраваных на тое, каб адмовіць беларускай культуры ў праве на адраджэньне.
Хоць Беларусь у Бяссонава — нейкая прамежкавая катэгорыя, якая дазваляе бачыць беларускую культуру як рэгіянальны варыянт культуры вялікага расейскага народу, па сутнасьці, інструмэнт з палітычнай функцыяй, які дае магчымасьць замацоўваць уладу і прадухіляць палітычныя пагрозы, ён здолеў выйсьці за межы стандартных каляніяльных прэзэнтацыяў. Бяссонаву належыць аўтарства паранаідальнага ўяўленьня аб Беларусі як краіне. што стагодзьдзямі ўладарыла над культурна, палітычна і эканамічна менш разьвітымі народнасьцямі, якія жылі на яе тэрыторыі, у тым ліку над палякамі і жыдамі.
У Бяссонава Беларусь уяўлялася ў мінуўшчыне як дзяржава, якая панавала і падбівала, несла прагрэс і дасканала кантралявала, вяла сваю палітыку насуперак зычэньням падступных суседзяў.
Сканструяваная такім чынам краіна станавілася гіраекцыяй украінскага і расейскага культурнага досьведу: падобна Украіне, Беларусь у мінулым выконвала ролю пасярэдніцы для перадачы перадавога культурнага досьведу з Захаду на Усход, як і расейцы, беларусы ў мінуўшчыне былі ўсебакова абдоранай дамінуючай нацыянальнасьцяй, якая «расьцякалася» далёка па-за межы сваёй краіны. Як і ва Ўкраіне з Расеяй, у Беларусі, паводле Бяссонава. жыды і палякі былі чужым наносным элемэнтам.
У гістарычным жыцьці Беларусі былі дзьве бліскучыя пары. У першую, да канца XVI ст., беларуская нацыянальнасьць выявіла «надзвычайную моц і жывучасьць сваіх асноваў, рознабаковасьць развою, пераможную ўплывовасьць сваіх сілаў». Яна на роўных змагалася з суседнімі моцнымі нацыянальнасьцямі: літоўцамі, палякамі, жыдамі і немцамі27.
27 Тамсама, С. 1. Тут і далей цытаты зь Бяссонава даюцца ў перакладзе Яна Станкевіча.
Беларусь то ваявала зь імі, то ўкладала хаўрусы, у рэшце перамагаючы іх сваім духоўным, маральным, творчым. жыцьцёвым і асьветным патэнцыялам:
Яна ні здала ані пядзі зямлі, ані каменя свайго будынку; наадварот. стварыла зямлю й цэлы край, паставіла ад надрубаў свой вялікі будынак. Мову свсію налажыла яна на вялікую часьціну іншых выдатных нацыянапьнасьцяў, з моваю — пісьменнасьць, з тым і другім — сьветапагляд, а з гэтымпасярэднім праводам — усе іншыя самабытна-цывілізацыйныя фундамэнты: наттодзённуюгаворку, награмадзкуюмову напісьменнасьць усіх цывільных і нат часткава гаспадарсьцьвеных справаў, на першыя школы, на казань і песьні царкоўныя.
Ейны народны абрад трывалка захоўвау сваю надзвычайную паўніпу: народны абычай разьвіваўся безь перашкодаў і да падрабязнасьцяў творства кіпела багатымі сіламі: песьняю і вершам. не шырокі.мі й не даўгімі, але з тысяча выглядамі, зь мізэрным і часткава жартлівым характарам зьвінеў увесь гэты відомы й нявідомы абраз народнага жыцьця, даволі сказаць, што «Слова аб палку Ігаравым» безь яе [Беларусі] зьменшылася-б на траціну, што шмат для цэлага славянскага песеннага творспіва згінула-б няясным і няпоўным бязь ейнае спадчыны, нат у цяперашніх ейных астачах, што мае перад сабою чытач28.
Так Беларусь ахапіла і злл'чыла цэлы вялікі край ад польскіх межаў да пскоўскіх і смаленскіх пад самы Мажайск, а на поўдзень яшчэ далей па цечы рэк, асабліва Дняпра, праз Валынь і Чарнігаўшчыну:
Уступаючы ўнутро гэтых межаў Краю... як ні ацяжыла над імрука апошніх стагодніх здарэньняў, бачым, чуем і
28 Тамсама. С. 1—2.
адчуваем, што тут дакладна існуюць не надуманыя й не нарысаваныя толькі геаграфічныя або гаспадарсьцьвеныя межы, што ўнутры іхёсьць запраўдная асаблівасьць, якая ізь сярэдзіны сябе абрысавала, што тут свой грунт, сваё плямя, свой народ, свая нацыянальнасьць, якая калісь панавала29.
Паводлс Бяссонава. другі пэрыяд пачаўся з таго ж XVI ст. і цягнуўся да XVIII ст., яго трэба назваць пераважна адукацыйным, у значэньні разьвіцыдя школ, навукі. літаратуры. бібліятэк, друкарань30.
Чужая дзяржава (Польшча) расхістала балянс складовых частак створанага Беларусяй сьвету. Была страчаная ўсякая надзея на сваю дзяржаву. а паступальны шлях разьвіцыдя зрабіўся немагчымым. На гэта беларусы былі вымушаныя адказаць спосабам, апрабаваным іншымі эўрапейскімі нацыямі ў іх палітычным жыцьці: грамадзкім уздымам. Ен назіраўся ва ўсіх кірунках: беларускія школы апярэдзілі нават украінскія, шмат у чым паўплывалі на іх і перанесьліся ў Маскоўскую дзяржаву пад кансц XVII ст. Беларуская навука з асновай сярэднявечнай схалястыкі, але з пэўнай часткай элемэнтаў рэфармацыйнага адраджэньня ахапіла ўсе галіны ведаў ад граматыкі да тэорыі музыкі і сьпеваў, да багаслоўскага катэхізісу і палемічнага багаслоўя, — і зноў-ткі апярэдзіла сваімі дасягненьнямі Расею і Украіну.
Беларусь «набыла сабе бліск і славу ад тых сілаў, што выліваліся за межы краю .. шэрагі калянізатараў рушылі туды, дзе ўважалі ўзровснь асьветы за ніжэйшы... Яны былі багатыя. дужыя і ўплывовыя, прыкладам, у Велікарусі й асабліва Маскве. Бсларуская літаратурная мова з гэтым самым імем увайшла вельмі ўплывовым інгрэдыентам у літаратуру маскоўскх ю».
29 Тамсама. С 2—3.
30 Тамсама. С. 4—5.
Беларуская іміграцыя, якая праславіла іншыя краіны. а таксама ўціск варожых сілаў, падарвала самастойнасьць Беларусі. Глыбіня заняпаду, у якім апынуліся беларусы, на думку Бяссонава, такая, што сучасная беларуская літаратура наўрад ці будзе створаная. Беларусь — гэта краіна, веліч якой цалкам у мінулым.
Мэнтальнасьць/тэлеалёгія. Хоць за Беларусяй прызнаюцца пэўныя гістарычныя. культурныя і моўныя асаблівасьці, яна ўспрымасцца як геаграфічная. культурная, палітычная. дэмаграфічная, сацыялягічная і гістарычная сутнасьць. чыім лёсам павінна распараджацца імпэрыя. Якія б добрыя ці благія якасьці ні прыпісваліся Беларусі, яны заставаліся функцыямі спэцыялізаванага расейскага інтарэсу да яе. Беларусь ператваралася ў катэгорыю, пакліканую ўзмацняць уплыў і.мпэрскага ўраду.
Як і нацыянальная гісторыя ў грубых нацыяналістычных наратывах, гісторыя калёніі ў імпэрскіх трактоўках падмяняецца тэлеалёгіяй. Вартасьць культуры беларусаў-ту быльцаў мізэрная. Паглыбленьне комплексу культурнай непаўнавартасьці адбывалася праз супрацьпастаўленьне бязьмежнай прасторы, моцы і славы імпэрыі вузіні, шэрасьці і забітасьці беларуса. Засвоіць расейскую ідэнтычнасьць значыла вырвацца па-за мсжы тубыльскай культуры, недаразьвітай плебейскай мовы, далучыцца да паўнавартаснай нацыянальнай і дзяржаўнай традыцыі. заручыцца апекай магутнай дзяржавы: толькі чалавек асыміляваны можа пакаштаваць пладоў прагрэсу і цывілізацыі.
Гісторыя Беларусі служыла ўзмацненьню легітымнасьці ўлады і апісвалася ў форме чарады вайсковых кампаніяў і заняволеньняў іншаземнымі фэадаламі, якім пасьля яе ўзьяднаньня з Расейскай дзяржавай прыйшлі на зьмену асьвета і ўсебаковы прагрэс. Унікальная місія Расейскай дзяржавы палягае ў тым, каб замест былой у гісторыі Беларусі палітычнай анархіі і цывілізацыйнай сумятні забясьпсчыць палітычную стабільнасьць і культурную непахіснасьць. Улада ёсьць сынонімам стабільнасьці і непадатлівай зьменам вечнасьці.
Гістарычныя наратывы суседнічалі з заклікамі захоўваць вернасьць імпэрыі, праяўляць незамірэнчасьць да любых формаў
«палянізму» (адной зь іх называлася пануючая сацыяльная няроўнасьць), асуджалі здрадніцкія расколы. усхвалялі вайсковыя псрамогі і эканамічны росквіт, праслаўлялі непазьбсжнасьць самаўладнага праўленьня. але найперш увссь час нагадвалі пра місію цывілізаваньня і ўдасканаленьня беларуса-тубыльца. Яны прадугледжвалі ўжываньне расісцкай бінарнай тыпалёгіі перадавых і адсталых (альбо падпарадкаваных) расаў, культур і грамадзтваў, залічыўшы беларусаў у апошнюю катэгорыю на падставс іх пераканаўча даведзенай падчас хады гісторыі разумовай адсталасьці:
Беларусь вельмі часта была арэнай спусташальных воіінаў. Яны даводзілі да галечы народ, і тым самым абумовілі ягоную адсталасьць і невуцтва, разьвівалі грубасьць нораваў. A што важней — Беларусь да такой ступені была заняволеная абшарніка.ха, абавязкі да гэтых апошніх клаліся на народ гэткім цяжарам, што на іх выкананьне вытрачваліся ўсе яго сілы, і таму ў яго не заставалася ні часу на разважаньне і абдумваньне, ні сродкаў на навучаньне, а бяз гэтага немагчы.мае разумовае разьвіцьцё3'.
Панаваньне імпэрыі на адной шостай частцы сушы змушала гісторыкаў легітымізаваць яго, шырэй акрэсьліваючы тэрыторыю расейскага сьвету ў мінулым. Культурныя і гістарычныя традыцыі Вялікага Княства Літоўскага ідэнтыфікаваліся як «русскнс». Кіркор гаварыў пра «Беларусь, якая замяніла нам Літву», і што «князі літоўскія былі. верагодна, рускага (русского) паходжаньня». Саюз літоўскіх і беларускіх (sic!) княстваў, які прывёў
31 Богдановнч А.Е. Пережнткн древнего мнросозерцання у белорусов. Этнографнческнй очерк. Гродно: губернская тнпографня, 1895. Репрннт. Мннск: Беларусь, 1995. С. 6.
да ўзьнікнсньня BKJT, ён называў «самастойным дзяржаўным саюзам»32.
Падобна імпэрскай сучаснасьці, каяі расейскі народ дэманструе сваю псраканаўчую інтэлектуальную перавагу над недаразьвітымі ўскраіннымі народнасьцямі, у сярэднявеччы дзедя бодьшай сьпедасьці расейскай культуры дітоўцы пераняді заходнерасейскую мову і традыцыі ддя публічнага і індывідуадьнага ўжываньня: «русськая мова нэ тудько пановаіа вь звычайныхь розмовахь, а н вь кныжкахь н всякмхь судовыхь бумагахь: королн Подьськьш пысады ддя Лнтвы й Бйлоруссій законы по-бйлорусську»33.
Адбывалася ўвязваньне гісторыі Беларусі з полацкім княствам і ягонай княскай дынастыяй («нашй дйды-Крывычй Полоцькый... мйлы... свойхь князювь, й якь всй Словянэ вь тую пору»34). У пстарычных апісаньнях узаконьваецца ўжываньне тэрмінаў «Бсларусь», «беларусы», «беларускія гарады» і г.д. як стылёва нэўтральных.
I ўсё-ткі мэта дыскурсіўнай інжынэрыі заставалася нязьменная: давесьці, што ўся гісторыя Беларусі ад пачатку зьвязана з рассйскім сьвстам, правесьці непераадольную мяжу паміж ім і Захадам і, наапошку, інтэграваць беларусаў у сымбалічны сьвет Расейскай імпэрыі.
Вось жа, каляніяльная Беларусь дваістая: з аднаго боку, яна апісваецца праз стандартны набор каляніяльньгх прэзэнтацыяў (якія рэзка павышалі яе адчувальнасьць, надзялялі яе гістарычнай легі-
32 Кнркор А.К. Лнтовское Полесье. Прнрода древнсй Лнтвы//Жнвопнсная Россня. Отечество наше в его земельном, нсторнческом. племенном, экономнческом н бытовом значеннн. Т. 3. Лнтовское н Белорусское Полесье. Репрннтное воспронзведенне нздання 1882 года. Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1993. С. 44.
33 Рассказы на белорусском наречнн. Внльно, 1863 г Цыт. пав.: Латышонак А. Гутарка «царкоўнага старасты Янкі» з «Яськам, гаспадаром з-пад Вільні» П Дзеяслоў. 2004. №9.
34 Тамсама.
тымнасьцю), з другога боку, навуковая веда пасьпяхова і скрупулёзна даводзіць яе этнаграфічныя асаблівасьці, дакладна акрэсьлівае моўныя межы, археалёгія і археаграфія рэканструююць яе гісторыю, іншымі словамі, робяць Беларусь уяўляльнай.
Першай рэакцыяй на пабудову новага і.мпэрскага рэгіёну і канструяваньне новай культурнай традыцыі была творчасьць нешматлікіх першым часам пісьменьнікаў і грамадзкіх дзеячоў Два апошнія дзесяцігодзьдзі XIX ст. — гэта восевы для беларускай нацыі час, «скрыжаваньне гісторыі», калі «нацыя» альбо «эпоха» сутыкнуліся тварам да твару (М. Грох)35.
У 1881—1884 гг. беларуская праблематыка апынулася ў цэнтры ўвагі расейскамоўнай публіцыстыкі беларускіх народнікаў. У ёй пад уплывам, як яны самі прызнаваліся, ідэяў М. Драгаманава, псраважалі інтэрнацыяналісцкія і фэдэралісцкія ідэалы. Беларуская мова разглядалася як недастаткова распрацаваная і імпліцытна няздольная да перадачы складаных абстрактных сэнсаў.
Адрасатам актыўнасыді народнікаў была найперш «інтэлігенцыя, якая і павінна быць рухавіком народу на шляху ягонага разьвіцьця...»36, крытыкаваная са спэцыфічных пазыцыяў: за няведаньне народнага жыцьця, у формах якога крыюцца «творчыя сілы і жыцьцёвая энэргія народу». «Народ» (фактычна, сацыяльныя нізы) ідэалізаваўся як носьбіт вартасьцяў, годных пераймакьня ўсім грамадзтвам, што, аднак, не замінала глядзець на яго праз стандартную каляніяльную оптыку: «I цяпер наўрад ці ёсьць у
35 Паказальна, што з 16 ці 17 кніг, якія выйшлі па-беларуску паміж 1864 і 1900 гг. толькі адна, брашура «Пра багацтво да беднасьць» (Жэнэва, 1881. 32 с.) была выдадзеная да 1891 г. Усе астатнія выданьні выйшлі пазьней, паміж 1864 і 1881 гг. не было выдадзена аніводнай кнігі па-беларуску, паміж 1864 і 1891 гг. па-беларуску выйшла толькі адна кніга. Гл. Turonek Jerzy. Z dziejow bialoruskiego ruchu wydawniczego w latach 1902—1905 // Studia polono-slavica-onentalia, Acta litteraria IX. 1985. S. 65.
36 Публнцнстнка белорусскнх народннков. Нелегальные нздання белорусскнх народннков (1881—1884). Мшіск: Нздательство БГУ нменн В. Леннна, 1983. С. 21.
Расеі народ болып бедны за бедарусаў, змардаваны, прыніжаны, забіты і галодны...»37.
Сьдедам за мовай адмаўдяўся дзеяльнасны патэнцыял і самастойнасьць беларускага народу, а сам ён уяўляўся пасіўнай масай без разьвітай самасьвядомасьці. Беларусы ня маюць гісторыі — іх традыцыі памерлі ў мінуўшчыне:
А між тым была некалі пара, калі і нашыя суродзічы жылі поўным гістарычных падзеяў жыцьцём і нават уплывалі на сваю суседку Літву, якая ўжывала беларускую мову ў якасьці афіцышіай...38
Сыдсрліся і рэлігійныя асаблівасьці, дарма што «за два стагодзьдзі частка бсларускага народу ўжо пасьпела зжыцца з уніяй, і гвалтоўнае вяртаньне ў праваслаўе было новай зьнявагай народнай душы»39.
У 1901 г. выходзіць праца «Літвіны-бсларусы Чарнігаўскай губэрні, іх побыт і сьпевы» Марыі Косіч (нарадзілася ў 1850 г. у сяле Расуха Унсцкага раёну сучаснай Бранскай вобласьці), а яшчэ празь дзевяць гадоў клясычная нацыяналістычная «Кароткая гісторыя Беларусі» Вацлава Ластоўскага. ггры напісаньні якой аўтар выкарыстаў 18 дасьледаваньняў і крыніц. Зь іх толькі пяць былі на польскай, a 13, у тым ліку «Чытаньні з гісторыі Заходняй Расеі» (СПб. 1884) М. Каяловіча, — па-расейску. Нарэшце, літаратурная творчасьць Ф. Багушэвіча стала асноўным маркерам пераходу Беларусі ад статусу калёніі да сталусу нацыі.
Канструяваньне новага імпэрскага рэгіёну і тэматызацыя царызмам беларусаў як этнічнай нацыі сталася зброяй, вослрай з абодвух бакоў. Беларускі нацыяналізм узьнік на наступны дзень
37 Тамсама. С. 27.
38 Тамсама. С. 25.
39 Тамсама. С. 26.
пасьяя стварэньня новага імпэрскага рэгіёну «Беяарусь». Новая эяіта рабіяа на яго стаўку, спрабуючы падпарадкаваць будучыню ягонай яёгіцы.
Расейскі каяяніяяізм ня тояькі стварыў канструктыўны касьцяк уяўясньняў і выпрацаваў дастатковую кояькасьць навуковай веды пра Беяарусь, аяе пастаяннай пдыньню інфармацыі бударажыў уяўденьне, прымушаў думаць пра яе.
Такі яёс імпэрыі — усядякае канструяваньне нацыянаяьнай традыцыі. хай нават зь відавочна ўтыяітарнымі, ня маючымі нічога супояьнага з нацыятварэньнем мэтамі, можа быць скарыстаны нацыянаяістамі дяя сваіх мэтаў. Абумоўяеная відавочнай паяітычнай каньюнктурай ка.мпанія па стварэньні беяарусаў як часткі расейскага народу закяаяа аснову беяарускага нацыянаяізму.
Каяі Рыяесў, Пушкін і Шаўчэнка ўжываяі назву Ўкраіна ў значэньні, суадносным з сучасным (са шматлікімі засьцярогамі), то ў іхняга беяарускага сучасьніка не быяо шанцаў уявіць Бсяарусь у цяперашнім выгяядзе. Дяя гэтага патрабаваяася веяізарная праца ўяўясньня і акадэмічная дзейнасьць. Ажно да 60— 80-х гг. XIX ст. рэгіёну нс ставаяа куяьтурнай і гістарычнай яегітымнасыді. Яе зьяўяеньне выкяікаяа перавароту сьвядомасыді.
Стварыць уяўяеньне аб новы.м усходнеэўрапейскім рэпёне здаяеяа тояькі магутная расейская імпэрская навука. Імпэрскім навукоўцам М. Каяяовічу, А. Кіркору і П. Бяссонаву наканавана быяо стаць бсяарускім Тэадорам Нарбутам.
Траўма ад падсьвядо.мага ўсьведамяеньнятаго, што разьвіцьцё гуманітарных навук спрыяе росту нацыянаяістычных настрояў, перасьяедаваяа яевыя папуяісцкія рэжымы ў Бепарусі праз усё наступнае стагодзьдзе. Дакяадным знакам узмацненызя жорсткасьці паяітычнага рэжыму быяо яягчаньне гуманітарных навук.
Шяях ад каяёніі да нацыі ня быў нейкім выкяючным дяя эўрапейскай пэрыфэрыі. Азіі і Афрыкі і іншых тэрыторыяў з абмежаванымі куяьтурнымі рэсурсамі, якія перажыяі агрэсіўную каяянізацыю. У гэтым сэнсе бсяарускі выпадак падобны да сярэднеазіяцкіх — там таксама ў буйных этнічных супояьнасьцяў існаваў
дэфіцыт кніжнай культуры і гістарычных традыцыяў, які кампэнсаваўся тодькі наступным каяяніяльным канструяваньнем.
Ягонай цаной была тыпова кадяніядьная, навязаная зьверху назва нацыі. Віетнам, Беларусь альбо Верхняя Вольта — тэрміны аднаго ідэалягічнага парадку. Такая нацыянальная назва змушала міжнародную супольнасьць глядзець на падобную нацыю як на памылку прыроды. Пакуты заходніх мэтраполіяў павялічваліся ад спробы правільна псракласьці яе: у асноўных заходніх моваў існуе да 5—7 варыянтаў адаптацыі назвы «Беларусь».
Адрозна ад польскага альбо літоўскага спосабу нацыятварэньня пашырэньне тэрмінаў «Беларусь» і «беларусы» доўгі час было справай каляніяльнай адміністрацыі, а не нацыянальных агітатараў —• і кансэрватыўная сялянская маса сустрэла іх з асьцярогай, і ў шэрагу бсларускіх рэгіёнаў са спэцыфічнай канфэсійнай сытуацыяй яны не прыняліся і дагэтуль.
Нельга сказаць. што імпэрская ўлада адкідала самую магчымасьць псраходу Беларусі ад статусу калёніі да статусу нацыі. Апякун Віленскай навучальнай акругі I. Карнілаў пісаў публіцысту М. Каткову ў красавіку 1864 г.:
Асьцерагацца палітычных тэндэнцыяў і сэпаратызму проста сьмешна на заходняй мяжы. Які тут сэпаратыз.м, калі Беларусь, перабываючы ў сутыкненьні з моцнымі народнасьцямі і судакранаючыся са згуртаваным польскім грамадзтвам, можа трымацца толькі абаніраючыся на Расею і прыцягваючыся даяе. Яна ніколі ня будзе настолькі моцная, каб ёй да галавы прыйшло дамагацца самастойнасыр40.
40 Русское дело в Северо-Западном крае. Матерналы для нсторнн Внленского учебного округа. преммушественно в Муравьевскую эпоху (СПб., 1901). Вып. 1. Сост. Й.П. Корннлов. Санкт-Петербург. 1908. С. 71. Цыт. пав.: ТокцьСяргей. Беларуская ідэнтычнасць у XIX ст. Н Беларускі гістарычны зборнік — Bialoruskie Zeszyty Historyczne. №24. С. 86—87.
Карнілаў не ўлічыў прынамсі адной паважнай акалічнасьці. У парадыгме імпэрскага разьвіцьця закладзеная разбуральная дыялектыка, бо пасьпяховая мадэрнізацыя стварас ўмовы ддя краху самой і.мпэрыі. Калі праграма разьвіцьця пасыіяхова рэалізуецца сярод калянізаваных народаў, ствараючы матэрыяльны дабрабыт. інтэлектуальную традыцыю, стымулюючы ўрбанізм і індустрыялізацыю, імпэрская палітыка адносна «адсталых» народаў пазбаўляецца апраўданьня. Імпэрыялізм значна часьцей стварае ўмовы і стымулюе канструяваньне новых нацыяў, чым душыць нацыятварэньне і нацыяналізм. Невыпадкова на мапе сьвету канца XX ст. апынулася так шмат дзяржаваў. мсжы якіх былі правсдзеныя палітыкай імпэрыялізму і на момант дасягнсньня незалежнасыді ў якіх яшчэ не існавала выразна вызначаных і здольных заявіць пра сябе нацый41.
Мадэрнізацыя імпэрскай эканомікі, запачаткаваная ў другой паловс XIX ст., яшчэ мацней прывязвала Беларусь да цэнтру, аднак яе доўгатэрміновы эфэкт быў іншы. Яна кідала выклік унівэрсалісцкай ідэалёгіі імпэрыі. Як эканамічная неабходнасьць яна ўводзіла ў структуру імпэрыі «анклявы» мадэрнасьці, якія паступова зьнішчалі стары лад42.
Эфэктамі мадэрнізацыі былі рост навуковай всды і ўспрыманьне мадэлі нацыянальнай дзяржавы як пасьпяховага шляху да мадэрнасыді ў тым ліку і бсларускай элітай.
41 Сунн Рональд. Дналектнка нмпернн: Россня н Советскнй Союз II Новая нмперская нсторня постсоветского пространства. Казань: Центр нсследованнй нацноналшма н нмпернн, 2004. С. 172.
42 Пар. Nowak Andrzej. Ab Imperio. Nowe spojrzenie na historic Rosji. Przegl^d Wschodni. T. VIII. Zeszyt 3 (31). S. 605—630.
III. Ф. БАГУШЭВІЧ I MIT БЕЛАРУСКАГА АДРАДЖЭНЬНЯ
Беларусь ніколі не была «адсталай аграрнай ускраінай самауладнай Расеі». Ня буду дзеля нястачы часу прыводзіць канкрэтных фактау, прыпамінаць аб нашым адраджэньні, культурны.м, нацыянальным адраджэньні, якое загучала ў творчасьці Францішка Багушэвіча Усё гэта характэрна да гэтага пэрыяду.
Аляксандар Лукашэнка.
Гістарычны выбар Беларусі. 2003.
Асноўнымі каналамі пашырэньня нацыяналістычных ідэяў на ўсходзе Эўропы ў XIX ст. былі школа, унівэрсытэт, царква. грамадзкія аб’яднаньні і гурткі, прэса і іншыя масавыя выданьні, a іх носьбітамі — літаратурныя творы. Дасьледаваньне беларускага нацыяналізму таго часу зь неабходнасьцю круціцца вакол беларускай літаратуры, у гісторыі якой крытыка традыцыйна прыпісвае «вылучнае й вызначальнас месца»1 Францішку Багушэвічу (1840—1900)2. У ёй Багушэвіч паўстае нацыянальным прапа-
1 Адамовіч Антон. Да гісторыі беларускае літаратуры. Менск: Выдавец 3. Колас, 2005. С. 1140.
2 Аўтар паэтычньгх зборнікаў «Дудка беларуская» (1891) і «Смык беларускі» (1894), а таксама апублікаванага асобным выданьнем апавяданьня «Тралялёначка» (1892), якія пры ягоным жыцьці выйшлі за межамі Расейскай імпэрыі, на тэрыторыі Аўст-
гандыстам высокіх літаратурных і папулярызатарскіх здольнасьцяў. Ягоная шматгранная асоба апісваецца з дапамогай наступных характарыстык:
Пачынальнік мадэрнай беларускай літаратуры. Для Ластоўскага (1910), гістарыёграфа-самавука, філёляга-дылетанта і талснавітага пісь.меньніка, Ф, Багушэвіч «першы артыста беларускага слова» і «гтраўдзівы народны паэт-пясьняр»3, г.зн. пісьменьнік, чыя творчасыдь выклікала рэзананс у народных масах. На мяжы 10-х і 20-х гг. XX ст. 3. Жылуновіч лічыў Багушэвіча «заснавальнікам і главой да 1905—1906 гг. беларускаймастацкай літаратуры», М. Гарэцкі — «нашым першым нацыянальным паэтам у поўным значэньні гэтага слова», К. Сваяк — «першародным пісьменьнікам народным, ад каторага пачынаюцца адродзіны бсларускага пісьменства».
У 20-х гг. XX ст. А. Бабарэка сьцьвярджаў, што «фактычна гісторыя беларускай літаратуры пачынасцца з пары Ф. Баіушэвіча». Багушэвіч — «першы творца таго літаратурна-мастацкага быцьця, якое вызначыла сабою кірунак літаратурнай (а цераз гэта і грамадзкай) сьвядомасьці на такі доўгі час...» Ад Багушэвіча «пачынасцца жыцьцё беларускай літаратуры, якое выносіць на сьвст
ра-Вугоршчыны і Прусіі, Розным вяхам біяграфіі Ф. Багушэвіча прысьвечана багатая літаратура, аб'ём якой усё павялічваецца. Гл. Александровіч С. Новае пра Францішка Багушэвіча // Полымя. 1960. № 6. С. 188—195; Яго ж. Лісты Ф. Багушэвіча да Э. Ажэшкі // Літаратура і Мастацтва. 1961 .№15. С. 3—5; Яго ж. Рэха дудкі беларускай // Маладосць. 1970. № 3. С. 121—129; Дарашэнка Д. Старонка з маіхуспамінаў // Спадчына. 2000. № 1—2. С. 61—67; Кісялёў Г. Мужыцкі адвакат. 3 жыцця Францішка Багушэвіча//Полымя. 1960. №6. С. 32—39; Яго ж. Гімназічныя і студэнцкія гады Францішка Багупіэвіча//Полымя. 1960. № 10. С. 122—137; Яго ж. Францішак Багушэвіч// Полымя. 1961. № 9. С. 65—79; Яго ж. Дарогаю да людзей // Маладосць. 1975. № 8. С. 188—192; Ягож. 3 сузор'я Багушэвіча II Літаратура і Мастацтва. 1982. 6 жніўня; Яго ж. «Эх, скручу я дудку» (Ля вытокаўтворчасці Ф.Багушэвіча); Содаль У Імпульсы. Багушэвічавы юбілеі // Полымя. 1989. №6.С. 134—156;Ягож. Зкрыніцсяброўства//Полымя. 1991.№10. С. 177—185; Стральцоў М. Дудар беларускі//Маладосць. 1965. №З.С. 130—137.
3 Ластоўскі В.Ю. Кароткая гісторыя Беларусі. Мінск: Вышэйшая школа. 1992. С. 102.
такіх таленавітых паэтаў, як Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, А. Гарун, 3. Бядуля і інш.»4.
Падзяляючы гэтую ідэю А. Бабарэкі аб Ф. Багушэвічу як заснавальніку новай беларускай літаратуры5, А. Адамовіч падрабязна ахарактарызаваў існыя ў Беларусі «славяна-кірылаўскі» (X— XIII ст.), «славяна-рускі» (XIV—XVII ст.), агульнапольскі (XVII— XIX ст.), расейскі «абласны» (XIX ст.) літаратурныя працэсы. Бсларускі «аўтэнтычны» быў заснаваны Ф. Багушэвічам цаной разрыву з польскім «краёвым» літаратурным працэсам, якому быў уласьцівы сублітаратурны падыход да беларускай мовы і іншыя асаблівасьці.
Бацька беларускага адраджэньня. Гэтая парадыгма прадугледжвае выключнае значэньне Багушэвіча для беларускага руху і ўзыходзіць да пачатку XX ст. Паводле сучасьніка Ластоўскага Лявона Гмырака (М. Бабровіча), Багушэвіч «спыніўся на раздарожжы беларускага нацыянальнага адраджэньня. У прадмовс да «Дудкі» ён у пастаноўцы беларускай справы ідзе шмат далей ад сваіх папярэднікаў. далёка шырэй глядзіць ня яе...»6. Багушэвіч тытулуецца першым, хто высунуў «на першы ўступ... бсларускае «я», нацыянальны пачатак»7
Для А. Бабарэкі Багушэвіч — «найяскравейшы выявіцсль беларускай сьвядомасьці свайго часу як нсчага самабытнага. Паэт ацэньвас сябе ня як «дудара простага народу», які гэтаму народу дае «гасьцінцы», а як актыўнага ўдзельніка жывой народнай («мужыцкай») справы, справы ўтварэньня сялянскай паэзіі
4 Бабарэка А. Аб разуменьні мастацкай творчасьці і аб некаторых пытаньнях у вывучэньні беларускай літаратуры //Узвыйіша. 1927. № 5. С. 143—144.
5 Адамовіч Антон. Да гісторыі беларускае літаратуры. Менск: Выдавец 3. Колас, 2005. С. 1155.
6 Гмырак Л. Творы. Мінск: Мастацкая літаратура, 1992. С. 68—69.
7 Жылуновіч 3. Беларуская літаратура (нарысы і агляды). Лекцыя, чытаная ў Беларускім народным унівэрсытэце ў Маскве // Курс Белоруссоведення. Лекцнн, чнтанные в белорусском народном уннверснтете в Москве летом 1918 года. Москва: Белорусскнй народный уннверснтет, 1920. С. 263.
(«і мы зробім музыку»), новай беларускай культуры, якая пачала адраджацца і дамагацца свайго прызнаньня»8.
Паводлс М. Пятуховіча,
ідэалёгія Багушэвіча па нацыянальным пытаныіі становіць сабой паважны момант у разьвіцьці беларускай грамадзкай думкі. Гэта ідэалёгія акрэсьлівае сабой галоўныя матывы творчасьці новага беларускага пісьменства. Наступныя беларускія песьняры будуць пашыраць і паглыбляць тэмы, даныя ўжо ў творчасьці Багушэвіча9.
Сярод падставаў надзялсньня Багушэвіча такім статусам называліся такія: «адзначыў паважнасьць гэтай мовы як аднаго з найгалоўных сродкаў да разьвіцьця нацыянальнага беларускага руху»10, паэтызаваў «рамантыку мінулага»11; у ягоных творах «разьвсртваецца шырокі плян гарачага змаганьня за роўнае, нсзалежнас быцьцс яго сярод роўнымі свабоднымі народа.мі»12.
Падсумаваў гэтыя ідэі А. Адамовіч:
Першым, хто паставіў у нас на кон і пачаў разьвіваць ідэалёгію пасьлядоўнага нацыяналізму, быў. бясспрэчна, ніхто ішаы, як агульнстрызнаны бацька нашага нацыянальнага руху, і адначасна, адрадж'энскае паэзіі, як галоўнае, асабліва на першым этапе, формы гэтага руху — Францішак Багушэвіч... Пачынаючы ўжо ад славутае
8 Бабарэка А. 3 літаратурных нататак II Узвышша. 1927. № 1. С. 138.
9 Піотуховіч М.М. Нарысы гісторыі беларускай літаратуры. Частка першая. Агляд літаратурна-ідэолёгічных плыняў XIX і пачатку XX ст. Менск: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва. 1928. С. 92.
10 Багдановіч А.В. Новая беларуская літаратура. Віцебск: Інбелкульт, 1925. С. 4.
11 Піотуховіч М.М. Нарысы гісторыі. С. 92.
12 Жылуновіч 3. Беларуская літаратура (нарысы і агляды)... С. 263.
прамовы да «Дудкі Беларускае», мы спатыкаемся ўпершыню із спробаіі тэарэтычна абгрунтаванай нацыяналістычнай ідэалёгіі, зьмест якое, праўда, яшчэ даволі абжжаны й разьвіваецца, галоўна, каля двух пунктаў: «культу роднае мовы», як добра сфармуляваў адну з асноўнеіішых Багушэвічавых ідэяў Антон Навіна, і першых спробаў гістарычнага абгрунтавайьня нацыянальнае ідэі'3.
Разуменьне Багушэвіча як зачынальніка беларускага нацыяналізму з часам стала нарматыўным. I сёньня Ф. Багушэвіча прынята называць першым, хто ўсьвядоміў, што беларускі народ мае сваё адмысловае прадвызначэньне як самастойны суб’ект гісторыі“|. Ягоная інавацыйнасьць утледжваецца ў дзьвюх пазыцыях — «сьцьвярджэньне мовы як цэнтра духоўнага існаваньня народу і яго культуры» і «імкнсньне даць гістарычнае і канкрэтнас этнатэрытарыяльнае абгрунтаваньне рэальнай сувэрэннасьці. самастойнасьці беларускага народу»15.
Як меркаваў Майхровіч, для паэтычнага мысьленьня і вобразнасьці Ф Багушэвіча быў уласьцівы прынцып кантрастнага супрацьпастаўлсньня: наратар супрацьпастаўлены сацыяльнай рэчаіснасыді Расейскай імпэрыі, г.зн. традыцыйная апазыцыя мужык — пан перарастае ў супрацьпастаўленьне наратар — мноства дзяржаўна-бюракратычных установаў апарату ўлады. Выразам гэтых супярэчлівых адносінаў і антаганістычных узаемасувязяў ёсьць дысгармонія — найважнейшае эстэтычнае паняцьце, скрозь прызму якога паэтуспрымае і ацэньвае жыцьцё16.
13 Адамовіч А. Пад нацыянальным сьцягам // Фрагмэнты філязофіі, культуралёгіі. літаратуры 1996. № 1. С. 166—167.
14 Майхровіч А.С. Францішак Багушэвіч: характар і накіраванасць светапогляду II Весці Акадэміі навук Беларусі. Серыя грамадскіх навук. 1992. № 1. С. 99.
15 Тамсама. С. 99—100.
16 Тамсама. С. 101—102.
Дысгармонія ўзьнікае дзеля таго, што наратар Багушэвіча валодае асабдівай праўнай сьвядомасьцю. Гэты «прадстаўнік прыгнсчанай кдясы і прыгнечанай нацыі» дамагасцца праўды, што мае канкрэтны этычны сэнс, зьвязаны з паняцьцем справядяівасьці. Праўда ддя яго — зусім нс абстрактнае, чыста тэарэтычнас паняцьце, зьвязанас з гнасэалёгіяй17.
Наратар Багушэвіча знаходзіцца ў варожым сацыяльным і праўным асяродзьдзі, характэрны.м для Расейскай імпэрыі як усходняй дэспатыі і ненатуральным для такой эўрапсйскай дэмакратыі, якой была Рэч Паспалітая. Гэтая акалічнасьць рэзка павялічвае адчужэньнс паміж ім і пануючы.мі сацыяльнымі і адміністрацыйнымі інстытутамі. Дзеля гэтага галоўная тэматычная лінія паэзіі Багушэвіча — безабароннасьць чалавека перад жорсткім уціскам абсалютнай. татальнай дзяржаўнай улады і яе так званымі законнымі прадстаўнікамі18.
У таталітарным і посттаталітарным літаратхразнаўстве пэрсанальныя абвінавачваньні кшталту «Ф. Багушэвіч не адлюстраваў у сваёй творчасьці клясавага разьмсжаваньня вёскі пасьля рэформы»19 былі адносна рэдкія. Часьцей за крытыкай творчасьці віднелася крытыка бсларускага нацыяналізму. Так, Багушэвіч прапавсдаваў «нацыянальную за.мкнёнасьць. ізаляванасьць ... ідэалізацыю і ўсхваленьне каталіцызму»20, шырыў «скажэньнс гістарычнай праўды: заваяваньнс Беларусі Літоўскай фэадальнай дзяржавай у XIV ст. разглядаецца як добраахвотнае далучэньнс Беларусі да Літвы, а жыцьцё бсларусаў у Літоўскай дзяржавс — як «залаты век»21.
Інструмэнтам захаваньня гэтага канону. што набліжаўся да догмы, было простас цэнзураваньне паэзіі Багушэвіча (нават у
17 Тамсама. С. 102.
18 Тамсама. С. 103.
15 Шкраба Р. Заўвагі пра творчасць Ф. Багушэвіча // Літаратура і мастацтва. 1948. № 46.
20 Бэндэ Л. Невуцтва і абарона нацыяналізму II Літаратура і мастацтва. 1948. № 1.
21 Тамсама.
акадэмічных выданьнях) і таксама прэзэнтацыя абмежаваным шэрагам адабраных радкоў і ўцятых тэматычных пдастоў. Дасьдедаваньне канкрэтных адзінак тэксту падмянядася іх цытаваньнем. «Ідэадягічная барацьба» за Багушэвіча давяршадася табу на пэўныя тэмы і мэтады аналізу. Так крытэры пазнаньня. абавязковыя для строгай навуковай дзейнасьці, страчваді суаднесенасыдь з эмпірычным матэрыялам адьбо. каді прасьцей, дэфармавадіся. Аб’ект дасьледаваньня зьмяшчаўся ў поде падітычнай барацьбы і ўспрымаўся як прадукт падітычных адносінаў.
Канцэпцыя Барысенкі і Шкрабы быда зацыкденая топькі на адным — яюбымі сродкамі ўзмацніць лсгіты.мнасыдь і прыцягальнасьць удады цаной каштоўнаснай дэвальвацыі літаратуры. Багушэвіч сам па сабс быў ім нсцікавы —яны зьвярталіся да ягонай творчасыді толькі для таго, каб знайсьці пацьверджаньне ідэалягічна правільнай. ужо існуючай догме.
Улада не была зацікаўлсная ў цэльным і тоесным самому сабе Багушэвічу. У выніку гэтай дэвальвацыі, ссоўваньня крытэраў пазнаньня фэномэн Багушэвіча расьцярушваўся на мноства дробных дэталяў і фактаў, станавіўся бессыстэмны. Сыстэмнасьць падмянялі рытарычным псралічэньнем фармальных момантаў і выдумваньнем літаратурных уплываў.
Лінія Багушэвіча — «агульнапрызнаны бацька нашага нацыянальнага руху» (А. Адамовіч) аспрэчвалася лініяй Багушэвіч — «палітычны паляк», што жыў насычаным польскім жыцьцём. Польскі дасьледнік С. Элскі ў 1931 г. сьцьвярджаў, што Ф. Багушэвіч «паводле паходжаньня і выхаваньня належыць да палякаў»22.
Сапраўды, Ф. Багушэвіч быў тыповым чальцом польскай супольнасьці «Паўночна-Заходняга краю»: арганізоўваў падпольныя польскія школкі. зьбіраў грошы на адкрыцьцё по.мнііл’ А. Міцкевічу ў Вільні. падтрымліваў цёплыя стасункі зь шсьменьніцай
22 Гл. Elski S. Sprawa bialoruska. Zarys historyczno-polityczny. Warszawa, 1931.
Э. Ажэшкай, быў віяенскім карэспандэнтам часопісу «Kraj», які выходзіў у Пецярбургу па-подьску. У канцы XIX ст. гэты часопіс адыгрываў значную родю дяя подьскай інтэдігенцыі «zaboru rosyj skiego».
Пра схтыкнсньне ў сьвстагдядзе Багушэвіча кояькіх сацыяяьных і дітаратурных ідэнтычнасьцяў мэтафарычна і экспрэсіўна пісаў А. Разанаў:
Вонкава Багушэвіч адвакат, які слугуе грамадзкаму ладу, унутры — паўстанец, які ўзрывае гэты лад, вонкава — ён ушчамляе свабоду, унутры — ратуе, вонкава — адзін з мноства, унутры — адзіны з мноства, вонкава — пан, унутры
Мацей Бурачок і Сымон Рэўка23.
Дылема інтэртэкстуальнасьці. Створаныя Багушэвічам тэксты, як і яюбыя іншыя, існуюць тояькі ў кантэкстах, іншымі сяовамі. у асяродзьдзі іншых тэкстаў, перажываючы ціск умоўнасьцяў, прэцэдэнтаў, мастацкіх стыяяў і ідэаяягічных інсьпірацыяў. Пытаньне, якія ідэі дазвояіяі яму перайсыді ад пояьскага да беяарускага нацыянаяізму, стаяяа на парадку дня ўсё XX ст.
Хранаяягічна псршым адказам на яго быяа спасыяка на расейскае народніцтва. Яна зьявіяася ўжо ў М. Багдановіча, які ахарактарызаваў Багушэвіча як пісьменьніка «народніцкага скяаду зь відавочнай нацыянаяьна-радыкаяьнай ідэаяёгіяй», і яшчэ раней у Гмырака («дух расейскага народніцтва», узмоцнены шяяхецкапояьскімі псражыткамі).
М. Пятуховіч, як і ягоныя эпігоны В. Барысснка і Е. ЯршоўМазураў, мсркаваў, што такая пазыцыя Багушэвіча сфармаваяася падчас ягонага нав\гчаньня ў Пецярбурскім унівэрсытэце, дзе ў асяродзьдзі студэнтаў панаваяі ідэі Герцэна і Бакуніна і «моцна
в Разанаў А. Скрыжаванне Францішка Багушэвіча // Дзень паэзіі-1984. Мінск: Мастацкая літаратура. 1984. С. 270.
гучаў» «Колокол» Герцэна24. Ён бачыў Багушэвіча найпсрш як сацыяльнага рэвалюцыянэра. дарма што радыкалізм апошняга ня зводзіўся да сацыяльных аспэктаў.
У сярэдзінс XX ст. афіцыёзная крытыка канчаткова «ўзьяднала» Багушэвіча зь ягоным адзіна «рэальным» кантэкстам, упісаўшы яго ў адзіны ўніфікаваны сьвет Расейскай імпэрыі і дапусьціўшы адно ўплыў імпэрскай культуры на ўзьнікаючую беларускую. Е. Яршоў-Мазураў настойваў на «ўплыве псрадавой расейскай ідэалёгіі на фар.маваньне поглядаў паэта» і шмат гаварыў пра тое, што нсльга сьледам за нацыяналіста.мі рабіць Багушэвіча то «сэпаратыстам», то ідэолягам польскай шляхты, то вучнем украінскіх нацыяналістаў накшталт Куліша. Хоць Багушэвіч «быў ня толькі паэтам, але і арыгінальным мысьляром» і яго штурхнуў да творчасыді «невыносны сацыяльны і нацыянальны прыгнёт у Беларусі і барацьба супраць яго», ён стаяў на пазыцыях рэвалюцыйнага дробнабуржуазнага дэмакратызму, абмежаванасьць якога выражана ва «ўтапічным сялянскім сацыялізьме»25.
В. Барысснка сваёй заўвагай аб тым, што Багушэвіча нельга падганяць «пад рубрыку пісьменьнікаў — так званых «адраджэнцаў» у нацыяналістычным разуменьні гэтага тэрміну»26, таксама недвухсэнсоўна паказваў на захапленьне Багушэвічам творамі расейскіх пісьмсньнікаў.
А. Адамовіч, наадварот, бачыў простыя інсьпірацыі для творчасьці Ф. Багушэвіча ў «нацыяналізьме Кастуся Каліноўскага».
Прыватнай праявай праблемы інтэртэкстуальнасьці было пастуляваньне сур’ёзнай ідэалягічнай і эстэтычнай дыстанцыі
24 Піотуховіч М.М. Нарысы гісторыі беларускай літаратуры. Частка першая. Агляд літаратурна-ідэолёгічных плыняў XIX і пачатку ХХст. Менск: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1928. С. 94.
25 Ершов-Мазуров Е. МнровоззреннеФ.К. Богушевнча: рефератнасомсканнеученойстепенн канд. фнлософскнх наук. Мннск: Мздательство АН Белорусснп. 1953. С. 10—11.
26 Барысенка В.В. Францішак Багушэвіч і праблема рэалізмуў беларускай літаратурыХІХ стагоддзя. Мінск: Выдавецтва акадэміі навук Беларускай ССР, 1957. С. 184.
паміж паэзіяй Багушэвіча і ягонымі прадмовамі да двух паэтычных зборнікаў. Дзякуючы прадмовам Багушэвіч асэнсоўваўся як асноўная фігура, якая стаіць на скрыжаваньні старой і новай Беяарусі, старога і новага беяарускага пісьменства (А. Разанаў)27. У іх бачыяі «спробу тэарэтычна абгрунтаванай нацыянаяістычнай ідэапёгіі» (А. Адамовіч), зьмястоўным цэнтрам якой ёсыдь нацыянаяьная мова:
Мова — апошні прытулак роднага, тая самая «мая хата», у якой захоўваеііца той даўні, тоіі родны дух, які называецца беларушчынай... I адна і другая прадмовы Багушэвіча — гэта прадмовы даўсёй новай беларускай літаратуры, яны не належаць гісторыі, яны пастаянна сучасныя. Яго прадмовы, як і ўся яго творчасьць, — гэта зьвеставаньне ад Мацея Бурачка, зьвеставаньне ад Сымона Рэўкі з-пад Барысава25.
У выніку прабяема інтэртэкстуаяьнасьці творчасьці Багушэвіча. якая ўкяючае рэмінісцэнцыі, адсыякі. цытаваньні, аяюзіі, падтэксты. пародыі. насьяедаваньні-пераробкі, а найважнсйшае -— патрабаваньне чытаць тэксты як адзінае цэяас, бяз штучнай гсрархіі на прадмовы і астатні тэкст, быяа разьвязаная бсзь якога-яюбя вывучэньня. Фаяьшывая кампаратывістыка (розьніца па.між пазыцыяй Багушэвіча і «перадавой рассйскай ідэаяёгіяй» настояькі істотная, што сыяягізм, які выводзіць псршае з другога, бояьш зацямняе, чым праясьняе) папросту адмовіяа ў існаваньні пояьскім, украінскім і іншым эўрапейскім ідэаяягічным і эстэтычным вытокам. Прызнаючы пэўныя паяітычныя, інстьт цыянаяьныя і ідэаяягічныя прымусы, што дзеяяі на Багушэвіча, яна яякаяізаваяа іх выкяючна ў расейскім куяьтурным пояі.
27 Разанаў А. Скрыжаванне Францішка Багушэвіча.. С. 269.
28 Тамсама. С. 271—272.
Пазнаньне вызначаецца канцэпцыяй, мэтадамі і інструмэнтаром. Іншымі словамі, якасьць атрыманых адказаў залежыць ад якасьці пастаўленых пытаньняў, а характар выходных палажэньняў абумоўлівас нашыя высновы. Вывучаць Багушэвіча нам даводзіцца, маючы перад сабой ладны багаж ідэалягічных ярлыкоў замест зьмястоўных падыходаў. Пануючым стылем стала імпрэсіянісцкая манера выказваньняў аб усёй творчасьці Багушэвіча: выходзячы з асобна ўзятых і праінтэрпрэтаваных момантаў, робяцца абагульнсньні, што прэтэндуюць на высокую ступень унівэрсальнасьці. Разуменьне ўсёй творчасьці Багушэвіча як адзінага ідэалягічнага і нарацыйнага дыскурсу, свайго кшталту прадмовы да новай беларускай літаратуры і ідэнтычнасьці, адсутнічае, а сам Багушэвіч усё яшчэ паўстае як натураліст, рэаліст, матэрыяліст і атэіст, рэвалюцыйны дэмакрат, вучань і паплечнік Някрасава, які гнеўна выкрываў і кляйміў паноў і ўзьнікаючых капіталістаў.
Нягледзячы на хвалебнасьць гэтых ацэнак, яны навеяныя выбарачным прачытаньнсм і псрабольшанай увагай да асобных момантаў і мадэляў паэзіі Багушэвіча. Яны зацямняюць ролю паэта ў літаратурным і інтэлектуальным працэсе, зьбядняюць агульнае разуменьне яе зьмссту. Глыбінны сэнс творчасыді Багушэвіча як духоўнай зьявы лягчасцца: ягоны зьмест зводзіцца да традыцыйных штампаў, да патасу і рыторыкі. Багушэвіч і сёньня застаецца абектам публічнага ўсхваленьня, паколькі пануючыя трактоўкі ягонай творчасьці надзейна падгрымліваюць гэты штучны статус. Называючы ягоным імем плошчы і бібліятэкі, цяперашняя ўлада паказвае, што не баіцца Баіу'шэвіча, які стаў рытуалізаванай, г.зн. санкцыяванай уладай грамадзкай зьявай. Такі Багушэвіч псрастае гаварыць сваёй мовай, а пэўны аб’ём і маштабнасьць ягонай постаці задасцца — даруецца зьверху — выключна дзякуючы дэмагагічнаму маналёгу ўлады. Разумеючы, што гэта было б занадта груба, улада пазьбягала гтростай забароны Баіуніэвіча. Яна ўзьвялічвала яго дзеля таго, каб прымусіць сумнявацца ў ягонай велічы.
Паколькі творчасыдь Багушэвіча ператварылася ў зачэпку для навязваньня догмаў і эмацыйных ды ірацыянальных ярлыкоў.
узятых зь лексыкону папулісцкіх ідэалёгіяў, яе аналіз мы пачнём мснавіта зь іх.
— [Дробнабуржуазны] дэмакрат-рэвалюцыянэр. Заява аб тым, што Багушэвіч стаяў на «пазыцыях рэвалюцыйнага дробнабуржуазнага дэмакратызму», малазьмястоўная і гаворыць найпсрш аб ідэалягічнай пазыцыі, у рамках якой яна была выпрацаваная. Багушэвіча праблематычна назваць проста «рэвалюцыянэрам»: нягледзячы на гнеўныя ноткі і крытычнас стаўленьне да сацыяльнай рэчаіснасьці, гэтыя пачуцыді не падмацоўваюцца нейкімі заклікамі да рэвалюцыйнай будучыні. У ягонай пазыцыі няма простых заклікаў да грамадзкай перабудовы і апісаньня яс шляхоў. Тэма палітычных трансфармацыяў таксама адсутнічае, кірункі палітычнага дзеяньня не прапісаныя.
Іншымі словамі, «рэвалюцыянізм» ня зводзіцца да агульнага крытычнага патасу. «Рэвалюцыя» — гэта ня нейкая абстрактная матэрыя, а палітычны акт. які мае свае рухальныя сілы, скіраваны на зьніштажэньне існага статус-кво. У гэтым аспэкцс надуманасьць гэтага ярлыка датычна Ф. Багушэвіча асабліва відавочная. Наратару Багушэвіча ўласьціва акурат нейкае чакальнас, адстароненае стаўленьне да сацыяльнай рэчаіснасьці.
— Утапічны сялянскі сацыяліст. Гэты ярлык наводзіць на думку аб інтэрпрэтацыйна заганным падыходзе да творчасьці Багушэвіча. Пры ідэнтыфікацыі наратара як аўтара (пра «адналітнасьць псыхікі песьняра з псыхікай народу» гаварыў таксама А. Станксвіч29) адбывасцца зьмсшваньне «мастацка ўмоўнай» асобы літаратурнага наратара (Мацея Бурачка і Шымона Рэўкі) з рэальнай асобай аўтара Ф. Багушэвіча. Ня ўся крытыка грашыць такога кшталту атаесамлсньнем. Я. Карскі выказваўся на гэты конт болын карэктна: Багушэвіч «цудоўна ведае беларуса-ссляніна і ўсе ягоныя нягоды»30. У інтэрггрэтацыі А. Луцкевіча Багушэвіч паўстае
29 Stankiewic A. Francis Bahusewic. Jaho zyccio i tworcasc. U tryccatyja uhodki smierci (1900—1930). Wilnia, 1930. S. 40.
30 Карскмй Е.Ф. Белорусы. T. 3. Вып. 3. Петроград. 1922. С. 197.
як «інтэлігент, узгадаваны ў апалячанай шляхоцкай сям’і — у традыцыях барацьбы за палітычную волю»31.
— Нацыянальны прарок. Тэза пра тое, нібыта Багушэвіч быў нацыянальным прарокам, які заклікаў змагацца за нацыянальную незалежнасьць і прадбачыў зьяўленьнс бсларускай нацыянальнай дзяржавы, апошнім часам сустракаецца ў беларускай публіцыстыцы. Сьцьверджаньне, быццам Багушэвіч выступаў за нацыянальную незалсжнасьць Беларусі, надуманае. Да таго ж яно кепска спалучаецца з польскай ідэнтычнасьцю Багушэвіча. Мадэль ідэальнага грамадзтва ў Багушэвіча заставалася туманная і недафармуляваныя. Беларусь у складзе адроджанай фэдэрацыйнай Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. была ня менш рэалістычнай альтэрнатывай, чым незалежная Беларусь альбо Беларусь як частка нейкай трэцяй дзяржавы. Багушэвіч сапраўды надзяляў расейскую імпэрскую ўладу і яе агентаў значэньнямі варожасьці і адчужэньня, але па сутнасьці застаўся дапалітычным аўтарам, які не настойваў на цьвёрдым палітычным выбары Беларусі, пакінуўшы яго адкрытым. Ён ня мог мсць выразнай палітычнай праграмы, бо грамадзтва. для якога ён стаўся голасам, яшчэ толькі тварылася. Загэтым сутнасьць ягонага пасланьня мітычная і фактычна пазбаўленая канкрэтнага палітычнага зьместу, альбо, дакладней, адкрытая дзеля таго, каб запаўняцца рознымі палітычнымі зьместамі. Беларусь ёсьць экзыстэнцыйнай, але не палітычнай катэгорыяй: яна існуе па-за палітычнымі дачыненьнямі і насуперак ім у полі ўяўленьня і перажыв аньня32.
Вось жа, Багушэвіч ня быў ні першы.м нацыяналістам, ні першым барацьбітом за нацыянальную нсзалежнасыдь. Ня быў і антыкаляніяльным барацьбітом — нацыяналістычныя інтана-
31 Навіна А. Нашы песьняры. Літаратурна-крытычныя нарысы. Вільня: Беларускае выдавецкае таварыства, 1918. С. 6.
32 Пар. Грабовнч Грнгорій. Поет як міфотворець. Семантнка снмволнв у творчості Шевченка Кнів: Крнтнка 1998. С. 154—155.
цыі ў ягонай творчасьці бояьш выразныя, чым антыкаяяніяяьныя. Яго можна быяо б назваць нацыянаяьным геніем, каб жа гэтае паняцьце не быяо такім распяывістым і не адсыяаяа да рамантычных крытэраў і стыдю мысьяеньня. Ягоную творчасыдь варта разгяядаць вузей, як прадмову да ўяасна беяарускага дыскурсу. Беяарусь Багушэвіча заставаяася нацыянаяістычным мітам, пазбаўяеным выразных паяітычных патрабаваньняў.
— Агульнапрызнаны рэаліспі. Сьветагяяду Багушэвіча быяі ўяасьцівыя раманяычныя эдемэнты. Само паняцьце Беяарусі як няўяоўнай рэаяьнасьці, якая вымагае вернасьці і існуе без увасабяеньня ў дзяржаве, мае яўна рамантычную генэаясгію. Навеяная духам рамантызму, Бсяарусь у Багушэвіча высяупас як годная спачуваньня нявінная ахвяра. якая пакутуе за грахі чаяавсцтва. Адрозна ад расейскіх аяьбо нямецкіх рамантыкаў, якія выяўяяяі пагружэньне індывіда ў гяыбіню свайго ўнутранага сьвсту, такая рамантычная пазыцыя прадугдеджвада «актывісцкі», сацыяяьна актыўны характар. Як у выпадку ўкраінскага рамантызму, яна быяа прасякнута мэсіянскім духам і выяучаяася вяяікім інтарэсам да гісторыі і фаяькясру33.
— Пісьменьнік, які паўплываў на ўсю наступную беларускую літаратуру. Беяаруская крытыка стракацее заявамі, што з Багушэвіча «пачынасцца жыг(ьцё беяарускай дітаратуры, якое вы-
31 Як вядома, М. Кастамараў. П. Куліш, Т. Шаўчэнка і іншыя ўкраінскія рамантыкі бы.ті актыўнымі ўдзельнікамі Кірыла-Мяфодзіеўскагатаварыства. якое існавалаў
Кіеве з 1845 г. і да свайго разгрому расейскімі ўладамі ў 1847 годзе. На думку Д. Чыжэўскага, ідэалёгію кірыла-мяфодзіеўцаў складалі наступныя асноўныя эле-
мэнты: рамантычная традыцыя, «якая на Захадзе ў той час ужо адмірала, а ў славян яшчэ доўгі час заставалася жывой і актуальнай», і сацыяльны радыкалізм 40х гг. XIX ст., узьнікненьне якога на Захадзе было абумоўлена пэўнымі сацыяльнымі перадумовамі, найперш зьяўленыіем рабочых рухаў Чыжэўскі адзначаў, што такіх псрадумоваў не было ва ўсходнеславянскім сьвеце, дзе радыкалізм набыў нацыянальна-палітычнае аблічча, а спэцыфічна праваслаўны тып рэлігійнасьці, які «надаваў некаторым момантам ідэалёгіі эсхаталягічную афарбоўку, прывёў да веры ў магчымасьць і немінучую патрэбу перабудовы ўсяго жыцьця чалавека і грамадзтва на аснове хрысьціянскай веры».
носіць на сьветтакіх таленавітых паэтаў, як Я. Купала, Я. Колас. М. Багдановіч, А. Гарун, 3. Бядуля і інш» (А. Бабарэка), альбо «звонкі голас Багушэвічавай «Дудкі» абудзіў не адно пакаленьне беларускіх паэтаў да творчай працы. «Дзякуй табс, браце, Бурачок Мацею, за тое, што ў сэрцы збудзіў ты надзею», — пісаў Адам Гурыновіч. «Ты, Дудка, грай і мне голас дай!» — усклікала Цётка. А Янка Купала проста адзначыў, што «Дудка беларуская» Багушэвіча зрабіла яго беларускім паэтам»34.
Такі падыход вельмі шырокі і папулісцкі. Ен не пацьвярджаецца тэкстуальна. У раньняй творчасьці Янкі Купалы і Якуба Коласа назіраецца простае засваеньне і адтварэньне каляніяльных мадэляў прэзэнтацыі Беларусі, якія ня маюць анічога супольнага з духам творчасьці Багушэвіча:
Невясёлая старонка,
Наійа Беларусь:
Людзі — Янка ды Сымонка, Птушкі — дрозд ды гусь.
Поле — горы ды каменьне, Потам зьліта ўсё, Сенажаць — адно карэньне, Сівец ды куп ’ё35.
Чнжевськнй Д. Нарнсн з історіі філософіі на Украіні. Кнів: Обрій, 1992. С 140.
Гэтая тэза Чыжэўскага пацьвярджаецца прыкладам «Кніг быцьця ўкраінскага народу» М. Кастамарава, у якіхнацыянальны радыкалізм цесна зьвязаны з сацыяльным: «[Украіна] не хацела ні цара, ні пана, і хаця і быў цар, але чужы, і хаця былі паны, ды чужыя»*; і ў пэўнай меры на прыкладзе сацыяльнага мысьленьня К. Каліноўскага: «Ад маскаля і паноў няма чаго спадзяваціся, бо яны не вольнасьці, a глуму і зьдзерства нашагахочуць»**
* Костомаров Н.Н. Закон Божнй (Кннгн буття украінського народу). Кйів: Лнбідь, 1991. С. 28.
** Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Мінск: Беларускі кнігазбор, 1999. С. 28.
34 Александровіч С. Рэха дудкі беларускай // Маладосць. 1970. № 3. С. 123.
***
Край наш бедны, край наш родны!
Лес, балота ды пясок...
Чуць дзе крыху луг прыгодны...
Хвойнік, мох ды верасок.
А туманы, як пялёнка. Засьцілаюць лес і гай. Ой ты, бедная старонка! Ой, забыпіы Богам край! <.„>
Крыж збуцьвелы пры дарозе, Кучка топаляў сухіх...
Cbtfiutna, нудна, бы ў астрозе Ці на могілках якіх36.
Вось жа, пытаньне з пасьлядоўнікамі Багушэвіча не такос простае, як падаецца на псршы пагяяд. Храналягічны падыход тут нсдапушчальны. як і ўжываньне квазікрытэраў накшталт супольнай мовы (калі ўсс пісьменьнікі, якія пісалі пасьля Багушэвіча па-беларуску, залічаюцца ў ягоныя простыя пасьлядоўнікі і вучні), альбо літаратурнай псэўданімікі (калі прык.мету ўплыву Багушэвіча ўгледжваюць у выбары сугучнага псэўданіму). Сама па сабе мова не вызначае мастацкага стылю і палітычнай пазыцыі — яны залсжаць ад вонкавых што да мовы эстэтычных і ідэалягічных крытэраў. Захаплсньнс псэўданімамі можа інтэрпрэтавацца як знак культурнага або нацыянальнага адчужэньня паміж аўтарам і яго чытачамі, прасьцей кажучы, як адзнаку вонкавай нарацыі, не накіраванай на завязваньне з чытача.мі ўзае-
35 Зь песень аб сваёй старонцы (1905—1907). Купала Янка Поўны збор твораў.
Т. 1. Вершы. Пераклады. 1904—1907. Мінск: Мастацкая літаратура, 1995. С. 192.
36 Наіп родны край. 1906. Колас Якуб. Збор твораў у чатырнаццаці тамах. Т. I. Вершы 1898—1917. Мінск: Мастацкая літаратура, 1972. С. 22.
мазацікаўленага дыялёгу. 3 гэтага іледзішча ў беларускай літаратуры XX ст. куды болын пасьлядоўнікаў Дуніна-Марцінкевіча, чымся Багушэвіча.
Гэтыя і іншыя ацэнкі Багушэвіча і ягонай творчасыді ў афіцыйным дыскурсе ўсё яшчэ надзяляюцца нейкай навуковай бесьпярэчнасьцю, хаця за імі стаяць танны патас і звычайныя падтасоўкі. Прасеяная празь сіта тэндэнцыйных інтэрпрэтацыяў творчасьць Багушэвіча нібыта не патрабуе дыскусіі, а значыць, ня будзіць інтарэсу.
Падобныя ацэнкі нармалізуюць, падганяюць падагульны шаблён і ўрэшце недаацэньваюць альбо нават адкідаюць шматмсрнасьць фэномэну Багушэвіча. Па сутнасьці гэта рытарычныя прыёмы — і ня толькі таму, што нспазьбежна зводзяцца да павярхоўных і папулісцкіх вызначэньняў Багушэвіча як барацьбіта. актывіста і энтузіяста альбо культурнага героя, але найперш та.му, што такое бсзаблічнас рытуальнае бачаньнс несумяшчальнас з сапраўдным пазнаньнсм. Калі паэзія ня служыць ілюстрацыяй жыцьця рэальнага чалавека. яна пачынае служыць ілюстрацыяй для чалавека фікцыйнага.
Любое пазнаньнс асуджана ў найлспшым выпадку наблізіцца да аб’екта пазнаньня, высоўваючы новыя тэорыі і падыходы, але няздольнас раскрыць яго канчаткова і ва ўсёй паўніні. Аб'ект пазнаньня, асабліва аддалены ў часе, такі, як літаратурны тэкст, заўсёды выкоўзваецца. Да таго ж нас і тэксты Багушэвіча падзяляе ўзьніклы бар’ер у выглядзе напрацаваных ідэяў, бачаньняў, крытэраў і канцэпцыяў. Ухапіць аб'ект пазнаньня немагчыма толькі з дапамогай іх падрабязнага апісаньня — каб наблізіцца да яго, варта наноў перачытаць іх. Пазнаваць Багушэвіча — значыць умець чытаць яго.
Працаваць сёньня, выкарыстоўваючы інструмэнтар і шаблёны таталітарнага пэрыяду беларускай гісторыі, — значыць кансэрваваць у новых умовах ягоную спадчыну, падгрымліваць канон, які абясцэньвае нацыянальную культуру, адмаўляцца бачыць за
тэкстамі вартасьці. якія могуць быць акурат цяпср агульнанацыянальным здабыткам. I наадварот, гуманізуючы тэксты, закладзеныя ў падмурак нацыянальнай культуры, мы гуманізуем саміх сябе.
Паколькі пытаньні тэкстаў Багушэвіча і зьвязаныя зь імі фармальныя вымераў пракгычна не закраналіся крытыкай, якая навязвала іх сацыялягізатарскас ўспры.маньне. далей мы зьвсрнемся да чытаньня тэкстаў. а не пазытывісцка-аб’сктывісцкай рэканструкцыі біяграфіі Багушэвіча. Складанасыдь ягонага фэномэну мы пазначым разглядам паасобку абедзьвюх прадмоваў, а таксама ўводзінамі ў ягоную паэзію.
ПРААМОВА АА «АУАКІ БЕЛАРУСКАЙ»
Псрачытаем яшчэ раз прадмову да «Дудкі беларускай» (1891). Тое, на што мы зьвернем увагу, — гэта стыль, моўныя звароты, кантэкст, рамантычныя сымбалі і міталягічныя структуры, нарацыйныя прыёмы, гістарычныя і грамадзкія абставіны, а ня правільнасьць рэпрэзэнтацыі рэалістычнай мадэлі альбо яе адпаведнасьць канструкцыям, прапанаваным крытыкай раней:
Братцы .мілыя, дзеці Зямлі-маткі маей! Вам афяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб нашай долінядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, да і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя «мужыц-
кай» завуць, а завецца яна «беларускай». Я сам калісь думаў, што мова наша — «мужыцкая » мова, і толькі таго! Але, паздароў Божа добрых людцоў, як навучылі мяне чытаць-пісаць, з той пары я йімат гдзе быў, шмат што відзеў і чытаў: / праканаўся, што мова наша ёсьць такая ж людзкая і панская, як і фрачцуская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая. Чытаў я ці мала старых папераў па дзьвесьце, па трыста гадоў таму пісаныху нашай зямлі і пісаных вялікімі панамі, а нашай мовай чысьцюткай, як бы вот цяпер пісалася. Увідзеўшы гэта, я часта думаў: Божа ж мой, Божа! Шпю ж мы за такія бяздольныя? Якаясь маленькія Булгарыя — са жменя таго народу — якіясьці Харваты, Чэхі, Маларосы і другія пабратымцы нашыя і ружны чужы зброд, жыды маюць па-свойму пісаныя і друкованыя ксёнжачкі і газэты, і набожныя, і сьмешныя, і сьлёзныя, і гісторыйкі, і баячкі; і дзеткі іх чытаюць так, як / гавораць, аў нас як бы захацеў цыдулкі ці да бацькі лісток чапісаць па-свойму, дык, можа б, і ў сваёіі вёсцы людзі сказалі, што «піша па-мужыцку», і як дурня абсьмяялі б! А можа, і спраўды наша мова такая, што ёй нічога добрага ні сказаць, ні напісаць ня можна? Ой, не! Наша мова для нас сьвятая, бо яна нам ад Бога даная, як і другім добры.м людцам, і гаворым жа мы ёй шмат і добрага, але так ужо мы самі пусьцілі яе па зьдзек, не раунуючы, як і паны вялікія ахотней гавораць па-француску, як па-свой.му. Нас жа ня ж.менька, а з шэсьць мільёнаў — больш і шмат больш, не раўнуючы, як жыдоў папрыклад, або татар, ці армян, а пакажы ж, ваша, хоць адну ксёнжачку ці аб гаспадарцы, ці піак аб жыцьці нашым, каб па-нашаму?
Ці жужо нам канечне толькі на чужой мове чытаць і пісаць можна? Яно добра, і навет і трэба знаць суседзкую мову, але наперш трэба знаць сваю. Перадумаўшы ўсё гэта, я, братцы, адважыўся напісаць для вас сякіятакія вершыкі: хто іх спадабае, таму дзякуй! А хто па-
думае лепш і больш напісаць, таму чэсьць вечная і ад жывых людзей і ад бацькавых касьцей! А пісаць ёсьць шмат чаго!
Спрадвеку, як наша зямелька зь Літвой злучылася, як і з Польшчай зьядналася дабраволыш, дыкусе яе «Беларусяй» звалі, і недар.ма ж гэта! He вялікая, не малая, не чырвоная, ня чорная яна была, а белая, чыстая: нікога ня біла, не падбівала, толькі баранілася.
Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скайаньнем, каторамумову займе, а потым і зусім замёрлі. He пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі! Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носе; ото ж гаворка, язык і ёсьць адзежа душы.
Ужо больш як пяцьсот гадоў таму, да панаваньня князя Вітэнэса на Літве, Беларусія разам зь Літвой баранілася ад крыжацкіх напасьці, і шмат местаў як Полацк, прызнавалі над сабой панавапьне князёў Ліпіоўскіх, а посьле Вітэнэса Літоўскі князь Гядымін злучыў зусім Беларусію зь Літвойу адно сільнае каралеўстеа і адеаяваў шмат зямлі ад крыжакоў і ад другіх суседаў Літва пяцьсот дваццаць гадоў таму назад ужо была ад Балтыцкага мора ўдоўжкі аж да Чорнага, ад Дняпра і Днястра ракі да Нёмна; ад Каменьца места аж да Вязьмы —у сярэдзіне Вялікаросіі; ад Дыйабурга і за Крамяньчук, а ў сярэдзіне Літвы, як тое зярно ў гарэху, была ната зямліца — Беларусь! Можа, хто спытае: гдзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець: яна ад Вільна да Мазыра, ад Вітэбска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Міньск, Магілёў, Вільня і йшат мястэчкаў і вёсак...
Мацей Бурачок1.
1 Багушэвіч Ф. Творы, Мінск: Мастацкая літаратура, 1991. С. 16—17.
Пабуджэньне каляніяльных наратываў. Гэтая цытата раскрывае перад намі рашучага нацыяналіста, які патрабуе радыкальнай перабудовы і мадэрнізацыі беларускай культуры згодна з нацыянальна-палітычнымі патрабаваньнямі. Дыскурс Багушэвіча перабывае ў лабавым сутыкненьні з палітычнымі і літаратурнымі наратывамі, якія фармавалі імпэрскае бачаньне і расейскую ідэнтычнасьць: фактычна перад намі паўстае контрадыскурс нацыянальнага супраціву. Тэкст— гэта свайго роду рэпліка на «Рассказы на белорусском наречнн» і, шырэй, на каляніяльны маналёг, спроба зьбіць абвінавачваньне, што беларуская мова прыдатная толькі для апісаньня камічнага і вульгарнага і няздольная выражаць тонкія пачуцьці.
Калі ў імпэрскім дыскурсе вартасьць беларускай культуры адмаўлялася, каб палегчыць русіфікацыю і навязаць «обіцерусскую» нацыянальную сьвядомасьць. то Багушэвіч «будуе» цалкам іншую нацыю: ён імкнецца прышчапіць беларусам пачуцьцё гонару за сваю гісторыю, каб у канцавым выніку «адрадзіць» нацыянальную сьвядомасьць пры дапамозе стварэньня «сьвядомага» нацыянальнага руху. У трактоўцы Батушэвіча бсларускі народ уяўляе сабой асобную культурную адзінку зь яе ўласнай гісторыяй і ўнікальнай ідэнтычнасьцю, што прадуіледжвае культурную і тэрытарыяльную цэльнасьць. Акурат з гэтай мэтай Багушэвіч акрэсьлівае тэрыторыю Беларусі, узяўшы за аснову моўны крытэр.
Багушэвіч у кожным пункце зьбівае сьцьверджаньні каляніяльнага дыскурсу. Ён уводзіць новыя факты і зьвяртаецца да новых фэномэнаў, ён настойвае на вывучэньні забароненай гісторыі. Ідэя аб добраахвотным хаўрусе Беларусі з Польшчай мае на мэце адмаўленьне цэнтральнага палажэньня каляніяльнай ідэалёгіі аб «узьяднаньні» Беларусі і Расеі. Надзяляючы Беларусь гістарычнымі традыцыямі, культурнай і этнаграфічнай легітымнасьцю, Багушэвіч ставіць пад сумнеў і палітычны міт аб Беларусі як аб малодшым браце Вялікаросіі. Белая Русь — не Вялікаросія, Вобразу «западлага краю» супрацьпастаўлена рэвалюцыйная пэрспэкгыва сваёй зямлі-маткі як аб’екга клопату і любові. Так каляніяльны наратыў, што прыніжаў беларусаў дзеля беларускай мовы, ня-
чыстага паходжаньня, адсутнасьці «вялікіх традыцыяў» і ўласнага культурнага быцьця, станавіўся часткай нацыяналістычнага дыскурсу, матываваў на стварэньне контрадыскурсу супраціву.
Імпэрскае пранікненьне. Беларусазнаўчыя творы расейскіх навукоўцаў прывучалі мастацтву ўяўленьня. Па прачытаньні іх можна было ўжо не аб яжджаць усіх этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі, наведваць усіх беларускіх гарадоў, плаваць на ўсіх асноўных беларускіх рэках — усё гэта можна ўявіць, чытаючы навуковыя працы. у якіх быў назапашаны агромністы аб'ём геаграфічных дадзеных. Думаць пра Беларусь азначала практыкавацца ва ўяўленьні.
Зыходнымі пунктамі для ўяўленьня Беларусі былі такія інструмэнты імпэрскага пранікненьня як карты, перапісы насельнінтва, падручнікі і слоўнікі. Названы Багушэвічам лік беларусаў — амаль 6 млн — бліскуча пацьвсрдзіўся праз шэсьць гадоў пасьля выхаду «Дудкі беларускай» падчас першага агу льнаімпэрскага перапісу. Гэтая лічба кажа ггра аб’ектывізм Багушэвіча, а таксама пра тое, што ён карыстаўся імпэрскай літаратурай. Ягоная геаграфічная лякалізацыя Беларусі таксама была аб ектыўная і неімпэрыялістычная. Любы ірэдэнтызм што да суседніх народаў быў бессэнсоўны, бо перад нацыяй стаяць нявырашаныя ўнутраныя задачы.
Літаратурная творчасьць як вызваленьне. Стварэньне літаратуры на нацыянальнай мове ёсьць своеасаблівай барацьбой за самапавагу і сымбалізуе разорву з засвоеным у выніку кулыурнай калянізацыі комплексам непаўнавартасьці. Багушэвіч настойвае на праве беларусаў гаварыць ад свайго імя, надаючы прыярытэт пытаньням легітымнасьці. Ен ггрызнае, што беларускай нацыі як такой не існуе, а навязаныя ўяўленьні аб беларускай мове і гісторыі ўзмацняюць прыгнёт ягонага народу, пазбаўляюць яго шанцаў на вызваленьне. Паколькі сфэра асабістай і калектыўнай свабоды ляжыць па-за наратывамі, створанымі іншымі, ён прымае рашэньне ствараць уласныя наратывы і падштурхоўваць іншых да стварэньня наратываў, што спрыяюць вызваленьню. Створаная ім літаратура пакліканая даць імпульс, каб абудзіць народ. адкінуць навяза-
ныя каляніяльнай ідэалёгіяй уяўленьні, дэмаскаваць каляніяльныя міты, якія яго перасьледуюць. Задача палягала ў тым, каб змусіць чытачоў думаць пра Беларусь. Можна сказаць, што акурат Багушэвіч запачаткаваў дыскусію ў беларускім кантэксьце пра нацыю і стасункі паміж імпэрыяй і калёніяй, вылучыў патрабаваньне стварэньня альтэрнатыўнага канону і выцясьненьня ім пануючага.
Вызваленьне — гэта адваротны бок прыгнёту. ляйтматыў паэзіі Багушэвіча, патас якой можна зьвесьці да сьцьверджаньня, што Беларусь прагнс волі. Ідэя вызваленьня ў ёй была выражана значна болыіі выразна, чым вымагаючыя спэцыяльнага прачытаньня мітычныя структуры, і напаўняла зьместам усе тэлеалягічныя сымбалі, ад зьнядоленага байструка Аліндаркі і да «мокрых ям» і «гнілых вуглоў».
Багушэвіч усьведамляе, што нацыянальная сьвядомасьць ёсьць канструкцыяй, якая складаецца з набору вартасьцяў Каб напоўніць яе спэцыфічным (гістарычным, этнаграфічным і г.д ) зьместам і надаць тым самым нацыянальнай культуры цэльнасьць, нацыянальная эліта павінна выпрацаваць іх у працэсе культурнай, інтэлекту альнай і палітычнай камунікацыі. Чальцам нацыянальнай супольнасьці забаронена «стаяць на месцы» альбо адмаўляць у дыялёгу зь іншымі. Іначай кажучы, нацыянальная сьвядомасьць заснавана ня толькі на вынаходзтве і вытворчасьці вартасьцяў, але й на абмене імі. Прыналежнасьць да нацыі зьвязаная з пашырэньнем у грамадзтве паняцьцяў і вартасьцяў, якія патрабуюць ад яго сьвядомых і ініцыятыўных чальцоў нацыянальнага самавызначэньня, а таксама намаганьняў, скіраваных на культурнае і палітычнае забесьпячэньне існаваньня нацыі.
Нацыянальная сьвядомасыдь мае патрэбу ў кантакце. падтрымцы, вонкавай (сацыяльнай) іх легалізацыі. Яна згасае, калі замест вытворчасьці вартасьцяў адбываецца яе сымуляцыя. Такі спосаб функцыянаваньня будзе ўласьцівы і для беларускага нацыяналізму. Гэты скіраваны на гтрадукаваньне нацыянальнай культуры (яго найважнейшым інструмэнтам выступае беларуская мова) рух згасае. калі культура перастае вырабляцца. Для таго.
каб зьвссьці яго на нішто, няма асаблівай патрэбы фізычна зьнішчаць ягоных прыхільнікаў дастаткова рознымі мэтадамі сымудяваць вытворчасьць нацыянадьнай культуры.
Тэкст Багушэвіча насычаны фігурамі, закліканымі даць штуршок да пашырэньня нацыянальнай сьвядомасыді калі ня ў малаадукаваных масах, то, прынамсі, сярод эліт (першым адрасаваныя міты, сымбалі, вобразы. рытуалы, другім — нацыяналістычны тэкст і дыскурс як такі для адагггацыі і паглыблсньня).
Геаграфія і канструяваньне Іншага. Разьвіцьцё і выжываньне нацыі Багушэвіч зьвязвае з канструяваньнем іншага, адрознага і канкурэнтнага alter ego. Беларусь явіцца шляхам адштурхоўваньня ад сваіх геаграфічных суседзяў, якім надаецца значэньне супрацьлегласьці. Своеасаблівасьць «нас» залежыць ад таго. наколькі глыбока і пераканаўча мы здолеем устанавіць і вытлумачыць нашы адрозьнсньні ад «іх». Прастора нацыяналістычнай дзейнасьці палягае ў тым, каб паглыбляць і інстытуцыяналізаваць гэтыя адрозьненьні. I наадварот, падаўленьне нацыяналістычнай актыўнасьці зьвязана са згладжваньнем і разбурэньнем гэтых адрозьненьняў. Хоць ідэнтычнасьць «Беларусі» і ідэнтычнасьць яе «іншага» нс статычны, а дынамічны працэс (ступень гэтай іншасыді знаходзіцца ў полі гульні: яна павышаецца альбо паніжасцца палітычнымі, культурнымі і адукацыйнымі інструмэнтамі), яны маюць шэраг адносна сталых прыкметаў. Геаграфічна Беларусь уяўляецца не ў Расейскай імпэрыі, а ў Эўропе, населенай харватамі, чэхамі, баўгарамі і маларосамі. Расея тут ня што іншае як полюс адштурхоўваньня і матэрыял для ідэнтыфікацыі. 3 прадмовы вынікае, што Беларусь стагодзьдзямі пазьбягала сувязі з Расеяй, аднак, ня маючы для абароны ад яе прыродных межаў, адчувала яе ўплыў.
Ідэнтыфікацыя Беларусі з Эўропай ня ставіць падсумнеў вагі і значнасыді Беларусі. Эўропа ёсьць супольнасьцю нацыяў, якая функцыянуе ў культурным і палітычным пляне як наднацыянальная супольнасыдь. прыналежнасыдь да якой не адмаўляе наяўнасьці нацыянальнай суб'ектнасьці. Паміж такой Эўропай (і
Беларусяй як яе часткай) і Расеяй ляжыць анталягічная прорва: Расея ёсьць нацыяй, якая творыцца на аснове этнакупьтурнай ідэнтычнасьці і вымагае асыміляцыі культур усіх этнасаў, што ў яе ўваходзіць. Зьяднацца зь ёю азначае страціць сваё ўнікальнае «я».
Вось жа, геаграфія Беларусі і яе «іншага» адыгрывас першарадную ролю ў гэтым напоўненым кранальнымі гістарычнымі дэталя.мі тэксьце. Уяўляючы існаваньне «Іншага», чытач Багушэвіча мог уявіць і існаваньне ўласнага народу і краіны.
Можна сказаць. што мадэрная беларуская культура была пабудаваная на бінарным супрацьстаўленьні сябс і «іншага», дзе іншы быў калянізатарам, чужым, ворагам. За інтарэсам да геаграфіі таксама стаіць жаданьне «прыпомніць», адрадзіць сваю гісторыю і сфармаваць нацыянальную сьвядомасьць перад аблічча.м мінулых заваёў і цяперашняй моўнай рэчаіснасьці.
Беларусь як нэалягізм. Калі «Украіна» мела даўнюю гісторыю як легітымна-карпаратыўнае і ляялісцкае паняцьце і Т. Шаўчэнку не давялося выдумляць яго наноў, то Беларусь/Беларусія ў ягоным цяперашнім значэньні заставалася відавочным нэалягізмам. які да таго ж дапускаў варыянтнасьць. (Сам Багушэвіч вагаўся, якому з варыянтаў аддаць перавагу.) Гэты тэрмін — простае пазычаньне з імпэрскага слоўніка, як. зрэшты, і тэрмін «беларусы» ў якасыді нацыянальнай назвы. Яшчэ колыа дзесяцігодзьдзяўтаму яны ідэнтыфікаваліся як «мужыкі», «лутэйшыя», «палякі», «расейцы», «ліцьвіны», «палешукі».
Доля-нядоля. Ужытая катэгорыя «доля-нядоля» не сацыяльная і не культурна-гістарычная, але міталягічная. Яна размыкае наратыў і ўказвае, што мы ўжо знаходзімся ў прасторы міту. Яна адсылае не да аналізу і прычынна-выніковых сувязяў. але да лексыкону нацыянальнай міталёгіі, увасобленым у сымбалях і тэрмінах экзыстэнцыйнай дыхатаміі.
Нацыя тут трактуецца ня толькі як супольнасьць, заснаваная на супольнай тэрыторыі, але і на супольнай долі, ці, кажучы лспш, як супольнасьць, якая вымагае асобнай гісторыі і стварае сваю асобную долю. Такая ідэя долі нясе ў Багушэвіча большую эма-
ныйную нагрузку, чымся ўтапічнае і загэтым адцягненае бачаньне будучыні.
Доля абумоўленая гісторыяй; яна гаворыць аб трансцэндэнтнасьці і вечнасьці. Падобна долі іншых мадэрных нацыяў, доля беларусаў слаўная, як і іх далёкая мінуўшчына. Гераічная мінуўшчына, схаваная суворай сучаснасьцю, зазьзяе яшчэ мацней дзякуючы адраджэньню праўдзівага духу нацыі будучымі пакаленьнямі. У імя сваёй долі кожная нацыя павінна не толькі зьвяртацца да слаўнай мінуўшчыны, але і абнаўляць свой дух у сучаснасьці.
Гісторыя і тэлеалёгія. Супольная гісторыя — гэта, разам з мовай і доляй, адзін з нарожных камянёў, што твораць нацыю. Багушэвічава візія беларускай гісторыі палемічная, Каляніяльны наратыў дэмагагічна сьцьвярджаў, што ў беларусаў, гтрадстаўленых толькі сялянствам, адсутнічае палітычная сьвядомасыдь і нацыянальная доля. Багушэвіч зьняпраўджвае гэты імпэрскі маналёг і ўласьцівыя яму асымілятарскія прэтэнзіі. Ён супрацьпастаўляе яму мэтагісторыю Беларусі, унівэрсальную схему гістарычнага разьвіцьця нацыі, што можна трактаваць як падрыў імпэрскай гістарыяграфіі.
Гістарычныя погляды Багушэвіча, ягоная гістарыязофія не зьвязаныя пазытывісцкімі абмежаваньнямі. Ягоная задача — зьняць чары з гісторыі Беларусі, змусіць яе адыграць унікальную, глыбінную ролю — адрадзіць, вылечыць, вызваліць народ, стаць сапраўдным творцам ягонага духоўнага адраджэньня. Гісторыя Беларусі як скарбніцы калекгыўнай памяці адкрываецца ў спэцыфічна міталягічным ракурсе. Да гэтага адкрыцьця беларуская гісторыя — гэта нішто; адно вера і жарсьць нацыянальнага будзіцеля надаюць ёй сэнс. Насамрэч, ніхто ня будзе адгукацца на заклікі да нацыянальнай салідарнасьці, пакуль яны выкладзеныя няўцямна.
Тыповаму нацыянальнаму будзіцелю не наканавана стаць прафэсійным гісторыкам — зазвычай ён задавальняецца статусам тлумачальніка рэчаіснасьці. Багушэвіч свае веды аб мінуўшчыне бярэ з розных крыніцаў альбо «падзеяў» — адны з архіўных дакумэн-
таў. другія — з гістарычных пранаў і каяектыўных уяўленьняў. але ўсе яны абрамлсныя ў фор.му міталягічных структураў. Фраза пра «старьія папсры па дзьвесьце, па трыста гадоў таму пісаныя» выдае мэтад канструяваньня нацыянадьнай гісторыі, уяасьцівы ўсходнеэўрапейскім нацыяналізмам, калі адвольна абраныя і тэндэнцыйна вытлумачаныя дамадэрныя і раньнемадэрныя тэксты і іншыя артэфакты выкарыстоўваюцца для легітымізацыі мадэрнай нацыянальнай ідэі, разгортваньня нацыянальнага руху і фармаваньня грамадзянскага патрыятызму.
Багушэвіч знаходзіўся ў больш складаным палажэньні, чымся Шаўчэнка, які, дарэчы. не ўжываў слова «ўкраінец». Украіна была гістарычным рэгіёнам з высокай культурнай і палітычнай легітымнасьцю, Беларусі як раўнавартага рэгіёну яшчэ не існавала — ён тварыўся на вачах.
Адсутнасьць такіх палітычных утварэньняў. як Запароская Сеч альбо Гстманшчына, рабіла Беларусь больш уразьлівай з гледзішча канструяваньня гістарычных традыцыяў і ўскладняла задачу канструяваньня гістарычнай памяці, з.мушала шукаць прыклады раньняй палітычнай сьвядомасыді беларусаў у глыбокай гісторыі, якая ні ў якім разе нс была факта.м масавай сьвядомасьці і ўяўлсньнем пра якую валодалі адзінкі з традыцыйнай эліты. Паводле Багушэвіча. лёсавызначальныя падзеі ў жыцьці нацыі дзеяліся 500—520 гадоў таму. Адзіна магчымым рашэньнем у такой сытуацыі было ссоўваньне гістарычных акцэнтаў і міталягізацыя гістарычных падзеяў, — каб надаць ім нейкі ўнутраны сэнс, што прадвызначас пабудову мадэрнай нацыі, дае глыбокае адчуваньне беларускай гістарычнай долі і калектыўнай душы.
Чаму ж усьведамлсньне сваёй гістарычнай своеасаблівасыді было такім важным дтя нацыяналізмаў безьдзяржаўных нацыяў у XIX ст? Стан, у якім тады знаходзіліся «іхнія» нацыі, успрымаўся як стан поўнай імабілізацыі: «нацыянальная гісторыя скончылася. вычарпалася — прьінамсі ў формах палітычнай актыўнасьці» (А. Забужка). Таму нацыянальны ідэоляг мусіць рэстаўраваць «разабранае» ў часе нацыянальнае цела, г.зн. зрабіцца «па-
літычным археолягам» (Э. Сьміт), наноў адкрыць нацыянальную гісторыю і творча пацьвердзіць гістарычную пераемнасьць нацыі зь яе гераічнай мінуўшчынай.
Выхапленыя Багушэвічам зь мінуўшчыны падзеі пацьвярджаюць росквіт сярэднявечнай і раньнемадэрнай беларускай культуры і там самым перадвызначаюць яе адраджэньне ў блізкай будучыні. Гэтая парадыгма, праўда, прадугледжвае ссоўваньне бачаньня мінулага: яно служыць адной суцэльнай увэртурай для будучага росквіту нацыі. Такая гісторыя дазваляе кваліфікаваць як нацыянальныя розныя фэномэны — сярэднявечныя дзяржавы і вайсковы гераізм паганскіх князёў, фэадальныя парадкі, вясковыя абрады, этнаграфічныя рытуалы і паўмітычных герояў, а таксама надаваць тагабочнае, трансцэндэнтнае значэньне шараговым гістарычным падзеям.
Такая гісторыя становіцца умовай магчымасьці будучыні: паколькі беларускі народ мас мінуўшчыну, г.зн. гісторыю ў выглядзе дзяржаваў тэкстаў, падзеяў і герояў, а таксама своеасаблівасьць (этнаграфію), ён мае права і на будучыню. Друтая ўмова магчымасьці фармуецца заклікамі да сумеснай дзейнасьці: «патрэбная» будучыня настане, калі яс сумесна набліжаць. Так захаваная ў помніках культура Літвы і Рэчы Паспалітай станавілася сродкам камунікацыі ўнутры беларускай эліты2.
Мова і жыцьцёвая энэргія этнасу. Мова, як гісторыя і доля — найважнейшы атрыбут нацыянальнага быцьця. У адрозьнсньне ад мэтафізычнай долі яна мае матэрыяльную прыроду і ўспрымаецца як найважнейшы атрыбут жыцьця/сьмерці народу. Багушэвіч дае зразумець, што жыцьцёвая энэрпя этнасу ня вечная. Яна дзейнічае
2 Для нацыяналіста, які імкнецца пабудаваць будучыню на абраз і падабснства «праўдзівай» мінуўшчыны, ня толькі гісторыя, але і рэлігія ёсьць інструмэнтам мабілізацыі і актывізацыі мас, крыніцай легітымізацыі радыкальных сацыяльных ператварэньняў. У выпадку Багушэвіча адчужэньне ад расейскага праваслаўя наўрад ці тлумачылася рацыянальным разьлікам, будучы баржджэй знакам яго няздольнасьці выйсьці за межы стандартных культурных уяўленьняў свайго сацыяльнага асяродзьдзя.
стыхійна і неўсьвядомлена, таму неабходныя культурныя высілкі, каб «асядлаць» яе і даць напрамак. Бязь іх этнас ня здольны супраціўляцца ўціску чужых гегсмоніяў. Неспакой Багушэвіча з прычыны мовы адлюстроўвае ня проста агульныя культурныя погляды, г.зн. ня толькі выражае калектыўнас пачуцьцё страты свабоды і ўлады распараджацца сваёй доляй, але і падсьвядомы страх культуры, якая перабывае пад пагрозай зьнішчэньня. Багушэвіча псрасьледуюць прадчуваньні борздай моўнай асыміляцыі беларусаў бо ў беларускім грамадзтве адсутнічае грамадзкая рэакцыя на моўную і культурную дыскрымінацыю.
Як і іншыя эўрапейскія ідэолягі культурнага нацыяналізму, Багушэвіч быў схільны да сакралізацыі нацыянальнай мовы. дарма што яна ў той час не была мовай біблійных тэкстаў альбо рэлігійнай практыкі. (Да таго ж пасьля сьцьвсрджаньняў аб сьвятасьці беларускай мовы Багушэвіч апынаўся ў двухсэнсоўнай сытуацыі як носьбіт сакральнасьці. жрэц моўнага культу.) Як і ў разьдзеленай Нямеччыне да 1870 г., так і ва ўяўленай Беларусі канца XIX ст. не існавала дзяржаўных, інстытуцыянальных і ідэалягічных рамак. зыходзячы зь якіх можна было сфармуляваць мадэрную нацыю. Таму нацыя станавілася рэальнасьцю будучыні, якую можна распазнаць цяпср толькі па супольнай мове і культуры: прадвызначанай доляй і гісторыяй расплывістай утопіяй, прыцягальнай хутчэй пачуцьцёва, чым рацыянальна. «Можа, хто спытае: гдзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, гдзе нашамова жывець» — гэта ня што іншае, як парафраз радкоў Эрнста Морыца Арнта зь ягонай «Песьні аб бацькаўшчыне» (1813), якая стала нямецкім нацыянальным гімнам: «Што такое Нямеччына? («das Teutsche Vaterland»). .. Нямеччына паўсюль там, дзе гавораць на нямецкай мовс». Як і нямсцкая, беларуская нацыя, згодна з ідэяй Гердэра аб фундамэнтальнай індывідуальнасьці народнасьці, вызначалася як аб ектыўная прыкмета, заснаваная выключна на супольнай мове. У гэтым сэнсе нацыя была незалежная ад асабістага выбару: усе, хто гаворыць па-беларуску, абавязкова будуць беларусамі на працягу ўсяго свайго жыцьця.
Выбар мовы як крытэру нацыяна.чьнасьці тлумачыўся таксама тым, што мова была адзіным элемэнтам, які стаяў над сацыяльнымі і рэлігійнымі адрозьненьнямі. У канцы XIX ст. толькі мова магла быць супольным пачаткам для культурна, рэлігійна і сацыяльна разьяднаных беларусаў, чые эліты даўно валодалі разьвітай польскай альбо расейскай нацыянальнай сьвядомасьцю.
Багушэвіч усьведамляў, што імпэрыялізм, каляніялізм і дзікі ідэалягічны дыктат рабілі пэрспэктыву моўнай асыміляцыі беларусаў імавернай. У гэтым акцэнтаваньні беларускай мовы і знакамітым палітычным лёзунгу «Не пакідайце ж мовы нашай беларусксш, каб ня ўмёрлі!» можна таксама бачыць рэпліку супраць апяваньня непазьбежнай сьмерці беларускай мовы ў каляніяльным дыскурсе.
У ідэі аб мове як аб адзежы душы і пра сьмерць душы народу разам з мовай асабліва зырка праступае хрысьціянская сымболіка. Яе зыходны ггункт — хрысыдіянская догма аб выратаваньні душы шляхам яе ачышчэньня ў ланцугу пакутаў.
Ахвярнасьць/ссімаадданасьць. Нацыю стварае ня толькі супольная мова, доля і гісторыя, але і любоў да яе, выражаная ў вернасьці і ахвярнасьці. Самаадданасьць і чысьціня на.мераў — адзінае, што шараговы чалец нацыі можа проціпаставіць дыктагу дэспатычнай дзяржавы. Багушэвіч гэтым паказвае, што дзейнасьць у імя нацыі наўрад ці гтрынясе магэрыяльную карысыдь. Узнагарода чакаецца ў нематэрыяльнай сфэры прэстыжу. Учорашні селянін, сёньня прасякнуты нацыянальнай самасьвядомасьцю, сымбалічна павышае сваё палажэньне ў грамадзтве. Прыналежнасьць да нацыі, перагварэньне ў грамадзяніна надзяляецца пачэсным, высакародным статусам. Такім чынам пачуцьцё годнасьці і самапавага зьвязваюцца з нацыянальнай ггрыналежнасьцю. Гэта паклікана забясьпечваць адданасьць чальцоў нацыі і матываваць іх жа павышаць агульнанацыянальны прэстыж.
Ксэнафанобія. Словам «зброд» Багушэвіч ясна паказвае, што ўсходнеэўрапейскія нацыяналізмы XIX ст. межавалі з ксэнафобіяй. Гэтая сувязь нацыяналізму і ксэнафобіі — не прыроджаная, a набытая: абодва зьявішчы спараджаюцца канкрэтнай культурнай
традыцыяй і ўбіраюць ужо існыя культурныя і сацыяльныя ўяўленьні.
Украінскі сьлед. Уплыў Шаўчэнкі3. «А ў нас як бы захацеў цыдулкі ці да бацькі лісток напісаць па-свойму, дык, можа б, і ў сваёй вёсцы людзі сказалі, што «піша па-мужыцку», і як дурня абсьмяялі б!» — умоўны лад гэтага выказваньня падкрэсьлівае, што яно не магло быць зьдзейсьнснае ў рэальнай беларускай сытуацыі. Да Багушэвіча ніхто ў беларускай вёсцы не пісаў лістоў па-беларуску. Ягоная пазыцыя апрыёрная, г.зн. баржджэй пазычаная. Крыніцай пазычэньня. мабыць, былі ўкраінскамоўныя творы Шаўчэнкі. Нападкі на іх форму і зьмест, у якіх называліся бессэнсоўнымі і сьмяхотнымі намаганьні мужыка, які піша па-ўкраінску для мужыкоў, сам Шаўчэнка сарданічна парафразаваў ва ўступе да «Гайдамакаў»:
A то дурень розказуе
Мертвймй словамй Та якого-то Ярему Веде перед намй У постолах. Дурень! Дурень!
Расейская крытыка «Кабзара» ў 1840 г. зболыпага прызнавала талснт Шаўчэнкі. але колькі рэцэнзэнтаў выразілі занепакоснасьць ягоным рашэньнем «пісаць мёртвай мовай» альбо «наречмем».
3 Украінскія ўплывы традыцыйна называліся адной з падставаў, «на якіх вырастала беларуская ідэалёгія Багушэвіча» (А. Луцкевіч), найперш на матэрыяле біяграфічных сьведчаньняў, а не кампаратыўнай тэксталёгіі. Паводле Луцкевіча, Багушэвіч падчас свайго перабываньня ва Ўкраіне пісаў всршы па-ўкраінску. Тое. што Багушэвіч добра ведаў украінскую мову і наагул цікавіўся ўкраінскім жыцьцём, пацьвярджае ў сваіх успамінах, датаваных 1938 годам. і ўкраінскі гісторык Д. Дарашэнка, які падчас навучаньня ў Віленскай гімназіі ў 1890-х гг. колькі разоў сустракаўся з Багушэвічам. Паводле Дарашэнкавай ацэнкі, той «вельмі добра навучыўся па-ўкраінску і вось цяпер у дарозе ўвесь час гаманіў... у гэтай мове, апавядаючы шмат цікаўнага з сваіх успамінаў пра Ўкраіну». Дарашэнка Д. Старонка з маіх успамінаў//Спадчына. 2000. № 1—2. С. 61.
Пазьней, кажучы пра ўспрыманьне свайго іншага твору «Гайдамакі» рассйскай крытыкай, Шаўчэнка адрэагаваў на яе так:
...тут москалі зовуть мене ентузіастом, сйріч дурнем. Бог lm звйдйть, нехай я буду і мужйцькйй поет, то мені більше нічого і не треба. Нехай собак лас, вітер рознесе4.
Можна правссьці паралель паміж прадмовай Багушэвіча да «Дудкі беларускай» і прадмовай Шаўчэнкі да «Гайдамакаў». Багушэвіч пачынае яс са звароту «Братцы мілыя. дзеці Зямлі-маткі маей», Шаўчэнка —«Братн, одноі матері дітн».
Нарэшцс. клопат Багушэвіча аб «нашай бацькавай спрадвсчнай мове» як апірышчы нацыянальнай культуры і патрабаваньне нарошчваць кнігадрукаваньне на нацыянальнай мовс як мага болып шырокага тэматычнага дыяпазону (друк на нацыянальнай мовс ў XIX ст. як нішто іншае псраконваў у тым, што «ўяўлсны сьвет увачавідкі ўкарансны ў паўсядзённым жыцьці» (Б. Андэрсан)) таксама былі навсяныя ўкраінскім досьведам Фраза Багушэвіча «Якаясь маленькія Булгарыя — са жмсня таго народу — якіясыді Харваты. Чэхі. Маларосы і другія пабратымцы нашыя і ружны чужы зброд, жыды маюць па-свойму пісаныя і друкованыя ксёнжачкі і газэты, і набожныя, і сьмсшныя, і сьлёзныя, і гісторыйкі, і баячкі» псрагукасцца з думкай Шаўчэнкі, выкладзенай у прадмовс да другога выданьня «Кабзара»: «Чую. а іноді і чнтаю: ляхн друкують, чехн, сербн, болгаре, чорногорн, москалн — всі друкують, а в нас анітелснь, нсначе всім заціпнло»5.
Без сумневу, посьпех і жыцьцяздольнасьць украінскага нацыяналізму, які вылучыў на пярэдні плян ггрынцып культурна-палітычнай цэльнасыді і аўтаноміі Украіны, былі калясальным досьведам ддя Багушэвіча.
4 Шевченко Тарас. Повне зібрання творів у шестн томах. Т. 6. Кнів: Академія наук УРСР, 1964. С. 23.
5 Тамсама. С. 312.
Украінскі нацыяналізм зарадзіўся на зпоме XVIII і XIX ст. у Харкаве і Палтаве (каля 80 адсоткаў украінскіх літаратараў 1800—1840 гг. складаліся з жыхароў гэтых гарадоў). (Храналягічна нацыянальнае самавызначэньне ўкраінскіх інтэлектуалаў адбывалася практычна адначасова зь іншымі аналягічнымі карпарацыямі эўрапейскай эліты.) 3 Харкава хваля ўкраінскага адраджэньня хлынула на захад і ў сярэдзіне 40-х гг. XIX ст. дакацілася да Кіева і кіеўскага рэгіёну, у прыватнасыді. да Нежына6.
Фактар мовы для ўкраінскага нацыяналізму быў больш асноватворным чымся дтя польскага, дзе, апроч мовы, існавалі іншыя рамкі для нацыянальнай самаідэнтыфікацыі — межы Рэчы Паспалітай 1772 г., адзіная стандартызаваная культура, адзіная агульнанацыянальная царква. сетка навучальныхустановаў, квазідзяржаўныя структуры і г.д. (Збліжала ўкраінскі і польскі нацыяналізмы зацятас супрацьдзеяньне ім адміністрацыйных апаратаў імпэрскіх дзяржаваў.) Загэтым украінская мова асэнсоўвалася як натуральны спосаб існаваньня нацыянальнага духу. У праграме часопісу «Основн» (1861 г.) яна прызнавалася «натуральнай асаблівасыдо народу», на асновс якой фармуецца ягоны натуральны спосаб існаваньня.
Акурат украінскі, альбо ў тэрмінах таго часу маларасійскі. нацыяналізм прапанаваў Багушэвічу гатовыя мадэлі і ўзоры для перайманьня. Сьледам за Шаўчэнкам Багушэвіч крытыкуе будучых чалыдоў нацыі за квіетызм і самазадаволенасьць. Як і для ўкраінскіх рамантыкаў. паэзіі Багушэвіча ўласьцівая віктымізацыя нацыі, якая малюецца з дапамогай вобразу бездапаможнай
6 У тым горадзе ў тым часе існаваў юрыдычны ліцэй князя Безбародзькі, заснаваны з ініцыятывы і на кошт маларасійскага дваранства ў 1820 г. Адсюль ва ўкраінскую і расейскую літаратуру прайшлі Н. Кукальнік, Е. Грабінка, Л, Глебаў, А. Афанасьеў-Чужбінскі, браты Селікгоўскія, М. Гербель. Пра тое, наколькі буйным цэнтрам для ўкраінскай культуры была гэтая навучальная ўстанова, сьведчыць той факт, што інспэктар Ф. Марчэўскі ў 60-я гады XIX ст. пералажыў Эвангельле на ўкраінскую мову. 3 гэтаіа самага ліцэю прыйшоў у беларускую літаратуру Ф, Багушэвіч, яго навучэнец у 1865—1868 гг.
ахвяры. Мэтафара нявіннай Беларусі надавала права бараніць яе і бараніцца ёю.
Як і ўкраінскім рамантыкам, мысьленьню Бапшэвіча ўласьцівы мэсіянізм. Аднак гэта не мэсіянізм нацыі з імпэрскімі амбіцыямі накшталт польскага альбо нямецкага. Своеасаблівас пакліканьне нацыі Багушэвіч бачыў у тым, што Беларусь спрадвеку «нікога ня біла, не падбівала, толькі баранілася». Як ва ўкраінскім выпадку, гэта быў нэгатыўны мэсіянізм, мэсіянізм слабага.
Паводле М. Драгаманава ўнікальнасыдь украінскай нацыі была ў яе выключнай клясавай прыродзе, г.зн. у тым, што яна ня мела «ні ўласнага духавенства, ні купцоў, ні дзяржавы, але — заміж гэтага... сялянства»7. Гэтаятрактоўканацыянальнайвыключнасьці ўкраінцаў не была вычарпальная. «Кнігі быцьця ўкраінскага народу» М. Кастамараватлумачылі асаблівае нацыянальнае пакліканьне ўкраінцаў іх адданасьцю нормам хрысыдіянскай маралі: «Таму што не хацела Украіна ісьці сьледам за іншымі народамі, а трымалася закону Божага. і кожны іншаземец, прыехаўшы ва Украіну, дзіваваўся, што ні ў ніводнай краіне на сьвеце так шчыра ня моляцца Богу. нідзе муж так сваю жонку ня любіць, а дзеці — бацькоў»8. У Багушэвіча беларуская нацыянальная выключнасьць палягала ў тым, што беларусаў спакон веку білі, рабавалі. палілі, зьнішчалі, але яны ўсё-ткі перажылі ўсе гэтыя нягоды і дажылі да сучаснасьці. Значыцца, і нацыянальная эліта ў стане, абаггіраючыся на рамантычны нацыяналізм, стварыць новуто ідэалёгію нацыянальнай кансалідацыі і адраджэньня.
Акурат гэтая мэсіянска-містычная ідэалёгія ўвасабляецца ў форме мэсіянскай веры ў адроджаную Беларусь як крыніцу вызвольных ідэалаў і апірышча барацьбы за нацыянальнае самавы-
7 Цыт. пав.: Хнмка Дж.-П. Зародження польськоі соціал-демократіі та украі'нського раднкалізму в Галнчнні (1860—1890). Кнів Основні цінності, 2002. С. 67.
8 Костомаров Н.й. Закон Божнй (Кннгн буття украінського народу). Кнів Лнбідь, 1991. С. 25.
Існавалі і іншыя тлумачэньні ўкраінскай выключнасьці.
значэньне. Беларусь абвяшчалася носьбіткай векавых культурных, праўных і гістарычных традыцыяў.
Як і ў выпадку Шаўчэнкі, патрыятычныя нараканьні Багушэвіча на адсутнасьць «нармальнай», г.зн. нацыянальнай культуры. літаратуры і навукі былі вынікам засваеньня заходняй мадэлі нацыі як пасьпяховага шляху да мадэрнасыді і дэмакратыі. Разьвіцьцё нацыянальнай культуры Багушэвіч падпарадкаваў утопіі, сэнс якой палягае ў тым. каб зьменшыць дыстанцыю паміж уласнай нацыяй і заходнімі мэтраполіямі, адначасова добраахвотна імпартуючы заходнія вартасьці і цывілізацыйныя ўзоры. Жаданьнс наблізіцца да заходняга культурнага канону было важны.м культурным стымулам і адначасова паглыбляла комплекс культурнай няпаўнавартасьці (у малых усходнеэўрапейскіх нацыяў не было шанцаў зраўняцца цэльнасьцю сваіх культур з англасаксонскай, францускай ці нават расейскай).
Усходнсэўрапейскія культуры (наггрыклад, баўгарскую, украінскую і беларускую) збліжалі развагі інтэлектуалаў аб непаўнаце культурнага поля і імкненьне ўсталяваць унутраны грамадзкі і сымбалічны лад згодна з вонкавым узорам. Адначасова гэтае жаданьнс стымулявала будаўніцтва паводле заходняй мадэлі сыстэмы адукацыі і простае пазычэньне заходніх інстытутаў: школ, унівэрсытэтаў, акадэ.мій, прэсы. грамадзкіх арганізацыяў, ад.міністрацыйныхустаноў, юрыспрудэнцыі, іншай інфраструктуры. Яны таксама дапамагалі надзяляць лякальныя вясковыя супольнасьці нацыянальнай сьвядомасьцю, якая, як і адукаваная і эмансыпаваная нацыя, таксама ёсьць пазычанай заходняй мадэльлю.
(У сучасным агрэсіўным сьвеце нацыянальная ідэнтыфікацыя з кнігай на нацыянальнай мовс загадзя пройгрышная — база нацыянальнай ідэнтыфікацыі павінна нарошчвацца. каб беларус мог у будучыні нацыянальна атассамляцца ня толькі з кнігай, але і з унівэрсытэтам і акадэміяй.)
Прэзэнтацыя Беларусі як часткі славянскага сьвету, супрацьпастаўленага Расеі, мела таксама кампэнсаторную ролю: беларусам, прыгнечаным навязаным комплексам сваёй нешматлікасьці.
нікчэмнасьці і адстаяасьці, псыхаяягічна быяо зручнсй пачувацца часткай вяяікай сяавянскай сям’і. Тос самас перажыяі сяавакі: невыпадкова псршыя пансяавісты нарадзідіся ў Сяаваччынс. Магчыматаксама. што Багушэвіч падупяывам Гэрдэра і Лелявеяя падзяляў веру ў спрадвечную славянскую дэмакратыю, пазьней сапсаваную чужымі ўплывамі, і так супрацьпастаўляў дэмакратычную Эўропу дэспатычнай Рассі. За вобразам Беларусі, якая заўсёды абапіралася на культуры народаў Эўропы і павінна рабіць так і далей. магла таксама стаяць непрыняцьце вузкалобага народніцтва ў духу «Го.мана».
Нарэшце, украінскі сьлсд пратлядасцца ў выкарыстаньні Багушэвічам міталягічных структураў для «ўпакоўкі» нацыянальнага наратыву. Стварэньне мадэрнай украінскай нацыянальнай сьвядомасьці адбывалася з прыцягненьнем міталягічнага інструмэнтара. Мадэрная ідэя ўкраінскай нацыянальнасьці абапіралася на два асноўныя міты: мітУкраіны — простай і адзінай спадкаемцы Кіеўскай Русі, і міт украінскага казацтва. (Прыняўшы «казацкі міт» як вызначальны элемэнт сваёй ідэнтычнасьці і тым самым пагадзіўшыся забыцца аб стаўленьні казакоў да ўніятаў, галіцкія русіны пацьвердзілі ідэю Эрнэста Рэнана пра важную ролю забыцьця ў імя нацыянальнай згоды.9)
Ва ўкраінскай гістарыяграфіі міталягічнае бачаньне казацтва і гіпэрбалізаванас перабольшваньнс ролі і значэньня Маскоўшчыны і Польшчы ў зьнішчэньні «натуральнага», «арганічнага» парадку. які панаваў да іх прыходу на Украіне, узмацняліся маглтным народніцкім пасланьнем і вычварна спляталіся з рэальнымі гістарычнымі падзеямі: паўстаньнсм Хмяльніцкага, гайдамаччынай. барацьбой супраць Берасьцейскай уніі, культурнымі дасягненьнямі — ад Астроскай Бібліі і да ўкраінскага «мазэпінскага» барока10.
9 Гл. Szporluk Roman. The Making of Modem Ukraine: The Western Dimension. Harvard Ukrainian Studies. Volume XXV (1/2). 2001. P. 57—90.
10 Яўная міталягізаванасьць наратываў. якімі апісвалася і тлумачылася ўкраінская нацыянальная гісторыя. выклікала зьедлівы камэнтар Э. Сьміта: «Украінцы адшу-
Міт беларускага адраджэньня. Падобна Шаўчэнку Багушэвіч камбінуе міталёгіі, каб максымальна прыцягальна вызначыць і данесьці да масаў сваё нацыянальнае пасланьне. Ён канструюе міты, усьведамляючы, што яны ёсьць эфэктыўнай камунікацыйнай сыстэмай, абалонкай для нацыянальнага пасланьня. Сакралізацыя нацыянальнай мінуўшчыны (альбо, кажучы словамі А. Забужкі, «трансфармацыя нацыянальнай гісторыі ў сьвятую») і нацыянальнай мовы дапамагае канструяваць аснаватворны для нацыі міт адраджэньня Беларусі. Ахвяруючы гэты міт «мілым братцам-беларусам», Багушэвіч напаўняе тэкст надзвычайным эмацыйным напружаньнем. Стварэньне такога міту ёсьць кульмінацыяй жыцьця ягонага творцы, уцягнутага ў гераічную барацьбу, каб паскорыць прыход будучыні насуперак пастаянным перашкодам: інэрцыі грамадзкіх традыцыяў, шматлікай і магутнай палітычнай апазыцыі, густой заслоны звычаяў, прымусу варожай дзяржавы11.
Багушэвічу даводзіцца асвойваць ролю прарока-мітатворцы, які сьвядома нясе міт свайму народу, становячыся пасярэднікам паміж мінуўшчынай, сучаснасьцю і будучыняй. Ен паўстае адзіным прадстаўніком народу, здольным так глыбока і поўна выкласьці ягоную мінуўшчыну і ўявіць будучыню. Гэтую якасьць кантрастна падкрэсьліваюць менавіта прадмовы, у якіх выступае наратар асаблівага. трансцэндэнтнага тыпу, сьвятая місія якога — уваскрашаць мінуўшчыну, аднаўляць калсктыўную памяць, прышчапляць сваім прыніжаным і атупелым суродзічам усьведамленьне таго, хто яны такія і хто былі іх продкі, навяртаючы іх да праўдзівага жыцьця. Розьніца ў інтанацыях паміж наратарамі ў прад-
калі свае вытокі і славутую мінуўшчыну ў казацкіх традыцыях і, яшчэ глыбей, у Кіеўскай Русі, тады як зымбабвійцы знайшлі эпоху сваёй велічы ў цывілізацыі. што стварыла помнікі Вялікага Зымбабвэ».
Сміт Ентоні Д. Націоналізм. Теорія, ідеологія, історія. Кнів: вндавннцтво К.І.С., 2004. С. 129.
11 Пар. Хнмка І.-П. Коротка історія украінськоі ідеіII Крнтнка. 2003. № 11. С. 7—9.
мовах і паэтычным тэксьцс нагадвае два розныя гаяасы: з аднаго боку, годас асьвечанага, інтэлектуальнага паэта, а з другога боку — ягонага неасьвечанага зямнога двайніка. Аднак і першы. і другі голас у аднолькавай меры ёсьць праекцыяй Багушэвіча: за фігурай прарока пазнаецца паэт-інтэлектуал, які паўстаў перад абліччам татальнай рабскай пакоры супраць устаноўлснага парадку. Другі наратар — гэта таксама сымбалічная праекцыя аўтара — самотны дзед-пак\тнік, выгнаньнік, вандроўнік. перасьледаваны ўладамі. Багушэвіч належаў да клясычных маргінальных, пазбаўленых сацыяльнай стабільнасьці постацяў. Учорашні шляхціц, сёньня ён ня можа вярнуцца да сваёй мінуўшчыны. Загэтым ён выбірае ролю пасярэдніка паміж тагабочным і зямным сьвстам, прадстаўляе духоўныя вартасьці і выступае голасам ідэальнага грамадзтва. Гэты прыём пашырае структуру нарацыі, робіць яе больш драматычнай. бо выяўляецца. што ідэнтычнасьць наратара выходзіць за межы традыцыйнай літаратурнай альбо палітычнай структуры і сягае іпыбсйшых ідэалягічных вытокаў.
Псршы голас імкнецца да прамэтэеўскай. трыбуннай пазыцыі — гэта голас тлумачальніка, чыё прызначэньне — даць людзям адкрыцьцё, выясьніць. чым была Беларусь і якой яна павінна стаць. Яго прарочая задача як носьбіта міту палягае ў тым, каб перадаць яго далей, укласьці яго ў сэрцы сваіх суайчыньнікаў. Другі. самазасяроджаны і зьлёгку гермэтычны голас — гэта голас апавядальніка, які выяўляе сучасную цяжкую эпоху, каб расшырыць міталягічнлто структуру — падказаць сакрэт «мокрай ямы», таямніцу Бсларусі. Адпавсдна, у прадмовах акцэнт зроблены на трансцэндэнтнасьці і сакральнасьці, а ў інтэнсіўнай паэзіі-сповсдзі — на сьвядомасьці і тэлеалёгіі, з выхадам у індывідуальныя і калсктыўныя вымеры.
Гэта палімпсэст, дзе пад адным тэкстам (нарацыяй) крысцца іншы (міталягічныя структуры і тэлсалягічныя сымбалі), які патрабуе нават не прачытаньня, а расшыфроўкі. Розьніцца таксама і нарацыйная пазыцыя абодвух галасоў: адрозьненьні закранаюць тып структуры, у якую ён убудаваны, віды вобразаў. тэмаў, MaraBay якія паўтараюцца ў тэксьце, у якім ён прысутнічае.
Як і ва ўсялякім іншым міце, у міце беларускага адраджэньня гістарычны матэрыял выкарыстоўваецца для рэпрэзэнтацыі важнай і быццам гтраўдзівай сувязі паміж зьявамі. выхапленымі з ланцугу гістарычных падзсяў, пацьвердзіць якую, аднак, немагчыма дзеля самой прыроды гэтай рэпрэзэнтацыі. Паводле сваёй структуры ён вызначаецца празьмернасьцю і шматлінійнасьцю, г.зн. гэтае непарыўнае прадукаваньне нарацыйных лініяў адбываецца з дапамогай нанізваньня рознаплянавага, але закончанага шэрагу «падзеяў» альбо структурных адзінак («тэм» альбо «матываў»), якія яго складаюць. У канкрэтных тэкстах адна струклура, напрыклад, разуменьне Беларусі як ядра ВКЛ, можа вытвараць бясконцы шэраг варыянтаў, кожны зь якіх будзе мець свой сюжэт і набор пэрсанажаў, але пры гэтым тыя ж базавыя адносіны альбо тую ж самую струклуру. Гэтая варыянтнасьць, як што яна ёсьць выражэньнем мітычнага коду, пастаянна спараджае новыя «падзеі»: кожны сапраўдны міт выяўляецца і пазнаецца толькі ў «варыянтах» (альбо «падзеях»); гэта і ёсьць ягонай асноўнай характарыстыкай, ягоны.м «подпісам»12.
Міт беларускага адраджэньня сілкуюць ня толькі асобныя гістарычныя падзеі. але і міт паходжаньня нацыі і цесна зьвязаны зь ім міт залатога веку. 3 рэлігійнымі мітамі яго збліжае зьвязанасьць матывам паходжаньня. Міт заўсёды мае дачыненьне да «тварэньня», ён апавядае нам. як тая ці іншая зьява ўзьнікла ў сьвеце, як сфармаваўся пэўны ўзор паводзінаў, пэўны інстытут, пэўны спосаб дзейнасьці.
Пара, Kajii «ў сярэдзіне Літвы. як тое зярно ў гарэху, была наша зямліца— Беларусь», паводле Багу шэвіча. нятолькі час найбольшага росквіту беларускай культуры, але і існаваньня нейкага ідэальнага грамадзтва. У ягоным разу.меньні яно цалкам супрацьлеглае сучаснай уладзе і іншым грамадзкім структурам.
12 Гэтая і шэраг іншых ідэяў паходзяць з кнігі: Грабовнч Грнгорій. Поет як міфотворець. Семантнка снмволнв у творчості Шевченка. Кнів: Крнтнка, 1998. С. 63 і далей
Само паняцьце ідэальнага (экзыстэнцыяльнага) гра.мадзтва і падкрэсьліваньне вострай дыхатамічнай апазыцыі паміж імі і існай сацыяльнай структурай (уладай) узьнікае дзеля таго, што нарагар успрымае сваё існаваньне ў рамках сучаснай яму сацыяльнай структуры як прыгнечанае, залежнас ад чужога самадурства. Прырода гэтага ідэальнага грамадзтаа ня церпіць прыземленасьці — сакральнасьць ссыдь ня проста ка.мпанэнтам яго выяўлсньня, а баржджэй ягонай анталягічнай базай. Тугу па ідэальным грамадзтве, у якім зьнятыя ўсе асноўныя людзкія супярэчнасьці, падкрэсьлівае выяўленьне другім, паэтычны.м наратарам рэальнага сьвету як сьвету фальшу. герархіі. чыноў, улады і падману (Р. Грабовіч).
Такім чынам, імкненьнс кіраваць часам з дапамогай стварэньня нарацыяў пра мінуўшчыну, якія абгрунтоўваюць нацыянальны шлях да ўтапічнай будучыні, і сакралізацыі асобных гістарычных падзсяў, каб канструяваць зь іх надзсйныя мадэлі для вызвалсньня ад каляніялізму. прыводзіла Баглшэвіча да міталягічных і правідэнцыялісцкіх рашэньняў.
Сказаўшы пра напісаныя «вялікім панамі» старыя (па дзьвссьце, па трыста гадоў таму пісаных у нашай зямлі) паперы, Багушэвіч ставіць істотны сэнсавы акцэнт на адраджэньні бсларускага народу. Гэта дазваляе гаварыць пра гістарычныя традыцыі нацыі і, шырэй. шляхам паўторнага адкрыцьця. рэканструкцыі і асваеньня супольнай мінуўшчыны закласьці аснову для ўяўленьня аб яе супольным пакліканьні. Тэза пра тос, што гістарычнас быцьцё нацыі ўзыходзіць да Полацкага княства і Вялікага Княства Літоўскага, у прынцыпе бссьпярэчная. Пазьней яна была зь вялікім энтузіязмам псранятая і разьвітая бсларускай пстарыяграфіяй. У сваю чаргу, дасьлсдаваньне гісторыі Полацкага княства падсілкоўвала міт аб паходжаньні Беларусі, які ўключае ўяўленьнс аб эпосе росквіту Вялікага Княства Літоўскага як «залатога веку» беларусаў13.
13 Lindner R. Historiker und Herrschaft. Nationsbildung und Geschichtspolitik in Weissrussland iin 19. und 20. Jahrhundert. Muenchen. R. Oldenbourg Verlag, 1999. S. 85.
Іншую грань міталягічнай структуры асьвятляе характар бачаньня Багушэвічам Літвы. Цяжка ўявіць, што колькі стагодзьдзяў пасьля таго, як Рэч Паспалітая стала для літоўскай шляхты гістарычнай бацькаўшчынай і аб’ектам палітычнай ляяльнасьці, Літва, Вялікае Княства Літоўскае, ім па-ранейшаму заставалася. Хутчэй за ўсё, тут мы не назіраем і ўплыву польскай рамантычнай гістарыяграфіі ў духу Тэадора Нарбута. Перад намі не гістарычны, а міталягічны фэномэн. Літва, як і Полацкае княства, прадстаўленыя негістарычна. Яны існуюць, каб выявіць мінуўшчыну і ейную славу, каб раскрыць глыбінную праўду беларускага быцьця і служыць падмуркам для будаўніцтва ідэальнай будучыні.
Міту «беларускага адраджэньня» падпарадкаваная лёгіка ўсяго тэксту. Ён мае сваё дыяхранічнае вымярэньне ў простым сэнсе, паколькі ўзьнікае з храналягічна разгорнутага экскурсу ў мінуўшчыну народу і ўяўляе сабой шматлінійную нарацыю, зь якой складаецца пасьлядоўная і закрытая сымбалічная сыстэма. Гэты міт прэтэндуе на статус найвышэйшай, прарочай і пазагістарычнай праўды, і Багушэвіч сьпярша канцэнтруе ўвагу на супярэчнасьцях і зьле сучаснасыді, далей пашырас свой погляд і ўлучае ў яго разам з сучаснасьцю мінуўшчыну, і нарэшце яшчэ больш расшырае свой погляд — уключае будучыню і тыя рашэньні, якіх яна вымагае, зыходзячы зь лёгікі нацыянальнага разьвіцьця. Гэтая прагрэсія складаецца ня з простай пасьлядоўнасьці часавых зрэзаў, яна прадугледжвае далейшае паглыбленьне, ускладненьне і ўнівэрсалізацыю мадэлі сьвету. Так узьнікае сымбалічны код, які пашырае «мінуўшчыну» і надае падзеям, якія яе складаюць, сымбалічны сэнс, які шматзначна ўплывае на будучыню і цяпершчыну. Дзякуючы гэтаму коду Багушэвіч факусуе ў выбраным кірунку калектыўную памяць і калектыўную надзею, злучае мінуўшчыну, цяпершчыну і будучыню і дае пазнаць «сьвятуто праўду» пра ўтоенае калектыўнае наканаваньне і залаты век, які яшчэ вернецца. Ягоны міт нічога ня ўтойвае: яго функцыя палягае ў ссоўваньні ракурсу і ў зьмене гарызонту чаканьняў, a не ва ўтойваньні.
Такім чынам, прадстаўлены ў міце сьвет выходзіць за мсжы часу і канкрэтнай прасторы. Размыкаючы межы часу і прасторы, міталягічная структура ў Багушэвіча накладаецца на эмпірычнае ўспрыманьне месца і часу. Дзякуючы гэтаму адабраныя Багушэвічам часавыя і прасторавыя пункты становяцца асноваю прасьвятленьня, у якім спасыдігасцца ня што іншае, як сама сутнасьць міталягічна ўспрынятай Беларусі. Эмацыйнае напружаньне, сымболіка прасьвятпеньня і міталягічнае размыканьне часу і прасторы паказваюць, што ў Багушэвічавым міце Беларусь — гэта не прастора. тэрыторыя альбо краіна, яна — стан душы, альбо, калі дакладней, экзыстэнцыйная катэгорыя ў цяперашнім часе, а ў будучыні, пасьля сваёй канчатковай рэалізацыі — форма нейкага ідэальнага грамадзтва.
Лёгіка гэтага міту вітас радыкальныя антытэзы. Адраджэньнс Беларусі пастулюецца як унівэрсалызая панацэя ад сацыяльнага зла, культурнай няроўнасьці і эканамічнай эксплёатацыі, як простая антытэза «нядолі». У гэтым сэнсс міт не аналізуе і не вырашас праблемаў, а выдае іх за ўжо прааналізаваныя і вырашаныя. Так міталягічныя вобразы надзяляюцца субстанцыянальнасьцю, разумеюцца як рэальна існуючыя.
Лёгіка міту, увасобленая ў гэтых радыкальных антытэзах, не пакідас сумнсваў: калі не адраджаць Беларусі. то на яе зямлі будзе панаваць царства нядолі. Іншымі словамі. адраджэньнс Беларусі патрабуе ад чальцоў нацыі ўзгадненьня сваёй актыўнасьці з гэтай велічнай мэтай.
Сілавое поле міту дазваляе Багушэвічу спалучаць два розныя стылі мысьленьня. Першы — гэта ўзьніклас толькі пасьля студзеньскага паўстаньня 1863 г. мысьленьне зь ягонай экстатычнай візіяй Беларусі, яс місіі і наканаваньня. Другі — гэта своеасаблівая сьвецкая рэлігія, рамантычны апатэоз народу, які разглядаецца цалкам пазагістарычна. Хаця цяпсрашняе паняцыдс Бсларусі замацавалася пасьля 1863 г., Багушэвіч і бясконцас мноства ягоных пасьлядоўнікаў выводзяць яе гснэалёгію ня з прац пазытывісцка настроеных навукоўцаў, а з абстрактнага ўяўленьня пра яе як асобнага рэгіёну Вялікага Княства Літоўскага паў-
тысячагадовай даўніны. Гэта папулярна тяумачыць яс гісторыю, адс нічога не гаворыць пра прычыны яе цяперашняга стану, бо мітадягічная думка ня мае нічога суподьнага з рацыянадьным або навуковым мысьденьнем. 3 апошнім яна існуе парадедьна, аде ў эвалюцыйных адносінах ніяк яму не папярэднічае, яна не «пранавуковая» і не «прарацыянадьная».
Так Бсдарусь становіцца абсаяютнай, сакрадьнай і пазагістарычнай вартасьцю Пакодькі гэта стада мадэльлю Беяарусі дяя амаяь усёй даяейшай беяарускай гісторыі, гэты стыяь можна назваць «мітатворчы.м». Дяя беяарускай куяьтуры ягоны зьмест заўсёды меў вяяікас значэньнс і стаў сьвятыняй дпя пэўнай групы яюдзей.
Айтыкаляніяльны контранарапіыў. Аргумэнты супраць расейскага імпэрскага дыскурсу, выстаўяеныя Багушэвічам, можна абагуяьніць як сукупнасьць адмаўяеньняў: адмаўяеньне адзінай расейскай дзяржавы, якая ўяучас Беяарусь. адмаўяеньне прэтэнзіяў на існаваньне нсйкай арганічнай расейскай нацыі, адмаўясньне аўтарытарных уяўяеньняў аб беяарускай куяьтуры і мове, адмаўясньнс яегітымнасьці заваёвы і занявояеньня Беяарусі, адмаўяеньнс ідэі, што саюз Беяарусі з Расеяй добраахвотны і ўзаемавыгадны. Гэтыя аргумэнты ўказваяі, што расейская і бсяаруская ідэнтычнасьці могуць быць нятоесныя і нссумяшчаяьныя.
Прастора ідэаяягічнага сутыкненьня вызначаяася праграмнай адмовай каяянізаванага народу, гояас якога ўвасабяяў Багушэвіч, інтэгравацца ў імпэрскую сымбалічную гтрастору і ўдзельнічаць у асьветным праекце, распрацаваным паноўнай нацыяй. Багушэвіч адным зь першых паказвае беларусаў як удзельнікаў працэсу калянізацыі.
Калі ў імпэрскім дыскурсе «Беларусь зь сярэдзінай Расіі зьвязвае моцная ды жывая сувязь» (М. Каяловіч), то мадэль гістарычнага разьвіцьця Беларусі, сфармуляваная Багушэвічам, абсалютна чыстая ад «обшерусскостн». Бсларуская гісторыя разгортвасцца ў прасторы, дзе Расея ёсьць сілай нагэтулькі вонкавай, варожай і чужой, што яе .можна пакінуць па-за разглядам. Яшчэ больш
выйгрышная была пазыцыя Багушэвіча што да нацыянальнай мовы. У той час, як імпэрскія ідэолягі прызнавалі за беларускай мовай статус сельскагаспадарчага «наречня». ён ня бачыць прынцыповай розьніцы паміж сй і галоўны.мі заходнеэўрапсйскі.мі мовамі.
ПРААМОВА ДА «СМЫКА
БЕААРУСКАГА»
А праўду сказаў Бурачок у сваёй «Дудцы», што ўсе мы завём нашу мову «мужыцкай», і так — нічагусенька, як бы так / трэба! Здарывалася імне чытаць ксёнжачкі, хоць ня надта старыя, друкованыя навет, якогась пана Марцінкевіча, але ўсе як бы сьмеючыся з нашага брата пісаны: чытаў я і так перапісаныя вершыкі якогасьці Юркі «Пачскае ігрышча», гдзе Юрка надта дзівуецца і як бы завідуе панам тым, каторыя, можа, і болый ад Юркі таго працуюць, толькі, ведама, вучоныя, дык лягчэй і спарней. Я перапісаў і сюды тое «Ігрышча», няхай выбачае пан Юрка, але, даіьбог, аж злосьць узяла, што Юрка спадабаў тое, што толькі блазну можа спадабацца. Ятыкі і чыркнуўяму «Адказ», аче так думаю, што гэта ён, сьмеючыся з нашага цёмнага брата, напісаў; гэтак думаў, йіто дурчы мужык, дык ужо нічога і ня відзе, і ня знае! Ой памыліўся!
He раўня я Бурачку, — ён лепей, можа, знае жыцьцё мужыцкае, больш, можа, відзеў і чуў; але так мне спадабаліся яго тыя вершы, што і я здумаў папрабаваць штоколь-
век напісаць. Ёсьць шмат друкованых песьняў нашага народу; пісаў іх Пачабут, Я. Тышкевіч, атсуючы наш Барысаўскі павет, і шмат хто сьпісываў іх, а шмат ёсьць і пя сьпісаных, але ўсе песьні тыя ня надта, каб сказаць праўду, харошыя, і нота наша плакучая, аднастагіная, і песьняў васолых ня йімат, да і тых ужо рэдка пачуць. Надта за хлебам народ гоніцца, а хлеба дастане, дык і за крамнай вопраткай, і за ляксаванымі ботамі гоніцца, іўсё маркоціцца. Даўней, кажуць, людзі, як метйым абходзіліся, то больш мелі і васалейшыя былі. Вот я і напісаў зь дзясятак песьняў «сякіх-такіх». Граю трошкі на скрыпачцы, ну дык няхай і мая ксёнжачка завецца стру.мантам якім; вот я і назваў яе «Смык». Смык ёсьць, а хтось скрыпку можа, даробе, а там была «Дудка» — вот і мы зробім музыку як тыя жыдкі, што на цымбалах іграюць.
Шымон Рэўка з-пад Барысава1.
Як і прадмова да «Дудкі бедарускай», прадмова да «Смыка бсдарускага» быда пакдікана сяужыць нацыянадьным катэхізісам, які падае з нацыянадьных пазыцыяў асноўныя зьвссткі з нацыянаяьнай гісторыі і кудьтуры. Наратар Багушэвіча, на гэты раз Шымон Рэўка з-пад Барысава, дітарадьна зь першых радкоў прызнасцца ў сваёй закдапочанасьці станам роднай мовы («А праўду сказаў Бурачоку сваёй «Дудцы», што ўсе мы завём нашу мову «мужыцкай». і так — нічагусенька, як бы так і трэба!»). Дадей ён дэкдяруе вернасьць традыцыі. пачатай Мацяём Бурачком, робячыся, па сутнасьці. ягоным першым пасьяядоўнікам. Закдючае прадмову заклік «не стаяць на месцы»; абменьвацца нацыянадьнымі вартасьцямі.
1 Багушэвіч Ф. Творы. Мінск: Мастацкая яітаратура, 1991. С. 65.
Багушэвіч застаўся верны сваёй інтэнцыі: на схіле жыцьця ён падрыхгаваў да друку кнігу вершаў «Скрыпачка беларуская», друк якой, аднак, забараніла царская цэнзура. Традыцыя, тым ня менш. не перарвалася: у 1906 г быў апублікаваны аднайменны паэтычны зборнік А. Пашкевіч-Цёткі.
Дыскурс этнаграфіі і фальклёру. Адсутнасьць згадак аб этнаграфічных асабдівасьцях беларусаў у прадмове да «Дудкі беларускай» была, верагодна, сьвядомым рашэньнем Багушэвіча. Гэты дыскурс быў агромністы і патрабаваў свайго спэцыяльнага разгортваньня. Багушэвіч акцэніуе ўвагу на беларускай песьні, зьвязваючы яе з этнаграфічнымі дасьледаваньнямі. Песьня падкрэсьлівае нацыянальную своеасаблівасьць, паколькі яна разам з унікальнай гісторыяй. доляй і мовай адаюстроўвае нацыянальны дух і ўвасабляе нацыянальную індывідуальнасьць. Калі масы авалодваюць пачуцьцём гонару за нацыянальны фальклёр, справа канструяваньня нацыянальнай сьвядомасьці падыходзіць да канца.
Сымуляцыя традыцыі. Багушэвічу надзвычай важна паказаць, што зьяўленьне Беларусі — гэта ня проста нараджэньне ex nihilo новай парадыгмы. але кульмінацыя прыгнечанай, адпрэчанай і ўсёткі магутнай традыцыі. Ён схільны ўспрымаць польскую традыцьпо як нацыянальную. У папярэдняй прадмове словы «Вітэнэс», «Дынабург» падкрэсьлівалі адданасьць аўтара польскімі гістарычным наратывам, хоць касьцяк уяўленьняў пра Беларусь і яе гісторыю быў відавочна расейскага паходжаньня. Дзеля гэтага бессэнсоўна разьбірацца, пад уплывам якіх польскіх гісторыкаў знаходзіўся Багушэвіч, распрацоўваючы сваё бачаньне беларускай псторыі.
Багушэвіч настойвае, што да творчасьці яго схілілі працы польскіх навукоўцаў — асьветніка, прафэсара Віленскага ўнівэрсытэту Марціна Пачабута-Адляніцкага (1728—1810) і этнографа, аўтара кнігі на польскай мове «Апісаньне Барысаўскага павету» (Вільня, 1847) Яўстаха Тышкевіча (1814—1873). Спасылка на іх мае сымбалічнае значэньне — працы гэтых навукоўцаў акрэсьліваюць нейкую перададраджэнскую фазу беларускай гісторыі. Без сумневу, гэтая аўтарская рэканструкцыя традыцыі ёсыдь гранічна ідэалягізаванай і тэндэнцыйнай.
Ідэалягічны канфлікт з ранейшай літаратурнай традыцыяй. У апошнія дзесяцігодзьдзі XIX ст. сытуацыя зьмянілася: цяпер, калі імпэрская ўлада ўцягнула беларусаў у працэс пабудовы «вялікай расейскай нацыі», погляды Дуніна-Марцінкевіча альбо Ф. Тапчэўскага («Юркі») на беларускую справу служаць апраўдань-
ню імпэрскага панаваньня. Захаваньне за беларускай культурай яе традыцыйнага статусу пасіўнай і архаічнай культуры, няздольнай ствараць сугучныя эпосе культурныя вартасьці, робіць беларускі народ безабаронным перад русіфікацыяй. Багушэвіч паказвае. што каляніяльнае ўсітрыманьне беларускай культуры як узору некранутай прагрэсам і эўрапейскай цывілізацыяй культуры, як чагосьці непаўнавартага, годнага толькі насьмешкі, у цяперашніх умовах недапушчальнае. «Сублітаратурны падыход» да беларускай літаратуры павінен быць адкінуты, як і творчасыдь на беларускай мове ў заніжаных стылях і нізкіх, травэстыйных жанрах.
Гэтая крытыка Багушэвічам Дуніна-Марцінкевічам, якая мела важнае культурнае значэньне і важныя ідэалягічныя інсьпірацыі, пасьля А. Бабарэкі атрымала вульгарную трактоўку. Згодна з Бабарэкам, калі Дунін-Марцінкевіч пісаў з дыдактычнымі мэтамі, дык Багушэвіч зьвярнуўся да больш строгіх нацыянальных нарацыяў і сваёй творчасьцю прапаведаваў ідэалы, накіраваныя на фармаваньне нацыянальнай сьвядомасьці:
Для яго [Багушэвіча] ідэальным ёсьць тое слова, капюрае здольна несьці на сабе функцыю захаваньня нацыянальнага аблічча ад немінучай гібелі, надыход якое для сваііго стану ён так востра адчуваў. Таму Багушэвіч адмаўляе ідэальнасьцьу Марцінкевічавым павучальным слове. Дляяго ідэальным зьяўляецца слова, якое выконвае функцыі ўсьведамленьня сябе, як падлеглае нацыі2.
Пазьней гэты эстэтычны, кулыурны і ідэалягічны канфлікт доўга асэнсоўваўся ў вульгарна марксісцкім рэчышчы як сутыкненьне «клясава аднародных» пісьменьнікаў, дыстанцыя паміж якімі ўзьнікла дзеля таго, што адзін схіляўся да сацыяльнай тэ-
2 Бабарэка А. Узвышэнская паэзія (аналіз паняцьця) // Узвышша. 1929. № 6.
С.90—91.
матыкі, а другі — да фальклёрньгх стылізацыяў3. Прычына праграмнага непрыняцьця Багушэвічам творчасьці Дуніна-Марцінкевіча ўгледжвалася нават у тым, што першы стаяў бліжэй да народу і карыстаўся выключна рэалістычным мастацкім стылем4.
Нарэшце былі спробы вытлумачыць гэтае неггрыняцьце як нематываваны эстэтычна альбо ідэалягічна капрыз Багушэвіча і парушэньне прынцыпу гістарызму:
Прызнаньне да Дуніна-Марцінкевіча прыйшло не адразу. Успомнім Ф. Багушэвіча зь яго крыўдай, што творы Дуніна-Марцінкевіча напісаныя, «як бы сьмеючыся з нашага брата». Несправядлівая была нярэдка да беларускага дудара і нашаніўская крытыка. Справа ў тым, што пры ацэнцы спадчыны Дуніна-Марцінкевіча парушаўся прынцып гістарызмў.
Прычыны гэтага канфлікту бы.п куды глыбейшыя. Для ДунінаМарцінкевіча, творчасьць якога, кажучы словамі А. Цьвікевіча,
5 Да фальклёру часта зьвярталіся і іншыя беларускія пісьменьнікі, у прыватнасьці. В. Дунін-Марцінкевіч. Але Багушэвіч ня проста працягваў гэтую традыцыю. Ён у адпаведнасьці са сваімі поглядамі на жыцьцё, са сваім творчым мэтадам зьвярнуўся да новых крыніц народнай творчасьці. He пабытовыя ці абрадавыя. як у Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, а сацыяльныя сюжэты і матывы пераважна цікавяць яго.
Лазарук М. Прысяжны павераны праўды // Полымя. 1978. № 1. С. 237.
4 Пану Марцінкевічу супрацьпастаўленыА/ж/ен Бурачок, чульлівасьці з выпадку гаротнага жыцьця сялянства. спагадзе мужыку, ідылічнасьці погляду на народнае жыцьцё проста як на літаратурны матэрыял супрацьпастаўлены самы бязьлітасны рэалізм, дух няскоранасьці і пратэсту, нечуванае па сацыяльнай і мастацкай сьмеласьці зьліцьцё аўтарскага «я» з народным поглядам на рэчы, на сьвет, на становішча і месца працаўніка ў ім — тое месца, якое належыць цяпер і тое, якое пасапраўднаму павінна належаць.
Стральцоў М. Дудар беларускі // Маладосць. 1965. № 3. С. 130.
5 Кісялёў Генадзь. Героі і музы. Гісторыка-літаратурныя нарысы. Мінск: Мастацкая літаратура, 1982. С. 12.
«была занадта моцна прасякнута польскім зьместам... мела сваёй крынійай сатьімэнтальна-панскую альбо ў лепшым выпадку навукова-этнаграфічную зацікаўленасьць да Беларусі як аднэй з польскіх правінцый»6, беларуская культура была «нізкай» культурай, а літаратурная творчасьць на беларускай мове патрабавала заніжанай паэтычнай стылістыкі. Для Багушэвіча яна была культурай паўнавартаснай. аксіялягічна нэўтральнай. Падобны канфлікт ва ўкраінскай літаратуры псршай паловы XIX ст. апісаў украінскі філёзаф і гісторык літаратуры Д. Чыжэўскі. Згодна зь ім, нешматлікая колькасыло прафэсійных літаратараў і аб’ёмам створаных імі літаратурных твораў літаратура на ўкраінскай мове да 1825 г. пісалася ў травэстыйных жанрах. Новае пакаленьне ўкраінскіх пісьмсньнікаў захопленас рамантычнымі ідэаламі і заклапочанас адраджэньнем нацыі. адчувала адчужэньне да такой літаратуры. Украінскія ра.мантыкі не бсз падставаў бачылі ў ёй насьмешку з народу, народнай паэзіі і ўкраінскай мовы. I дзякуючы іх літаратурнай творчасьці гэтую насьмешку з «украінскага правінцыяналізму» патрапілі замяніць модай на ўсё ўкраінскае7.
Нарэшце, выпад на адрас Дуніна-Марцінкевіча (кніжкі якога «ўсе як бы сьмеючыся з нашага брата пісаны») збліжае гэты тэкст Багушэвіча з другой прадмовай Шаўчэнкі да «Кабзара», дзе «Энэіда» Катпярэўскага акрэсьлівалася як «сміховнна на московськнй штатг»8.
Вонкавая нарацыя. I першую і другую паэтычную кнігу Багушэвіч не наважыўся падпісаць уласным імем. Іншымі словамі, фундамэнтальнае адрозьненьне Багушэвіча ад украінскіх рамантыкаў Шаўчэнкі альбо Куліша палягае ў тым, што ён карыстаўся
6 Цьвікевіч А. «Западно-русснзм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX ст. Менск: Навука і тэхніка, 1993. С. 54.
7 Чнжевськнй Д. Історія украінськоі літературн. Від початків до добн реалізму. Тернопнль: МПП Презент, 1994. С. 363.
8 Тыпалягічны эквівалент Ф. Багушэвіча ва ўкраінскай літаратуры сярэдзіны XIX ст. — «захоплены ідэалёгіяй рамантызму малады пісьменьнік», напрыклад, П. Куліш, пра якога адзін з крытыкаў пісаў: «I трэба было зьявіцца Кулішу, каб... спрыяць заняпаду пацяшальнай «сьмехавой» традыцыі і нараджэньню рэалістыч-
яітаратурнымі псэўданімамі, пакяіканымі схаваць сваю сапраўдную ідэнтычнасыдь. Ва ўкраінскай яітаратуры за псэўданімы чапяяяіся пісьменьнікі найперш рансйшага. «катяярэўскага» тыпу, ддя якіх яны выконваяі псыхаяягічна важную рояю «маскі-шчыта», якая дае аўтару магчымасьць выкарыстоўваць парадыйнападрыўную ўстаноўку. высьмсйваць «чужога» і падкрэсьяіваць уяасную свосасабяівасьць. Такая маска даваяа таксама магчымасьць выказаць праўду, якая ў той час не дазваяяяася ў выгяядзе простага аўтарскага тэксяу9.
У такіх наратараў адсутнічае аўтабіяграфізм, дакяаднсй, ён робяены і фікцыйны ад пачатку і да канца. 3 гэтай прычыны «катяярэўшчына» хоць і аддзяяяе найноўшую ўкраінскую яітаратуру ад ранейшага этапу, аяе інтэрпрэтуецца як прыкяад мастацкага стыяю, уяасьцівага данацыянаяьнаму этапу ўкраінскай нацыянаяьнай сьвядомасьці.
Факт. што Багушэвіч выкарыстоўваў уяўных наратараў у якасьці такой маскі, спараджаў ягоную ацэнку як пояьскага нацыянаяіста, які ўжываў беяарускуто мову з утыяітарнымі мэтамі і хаваў такім чынам сваю сапраўдную пояьскую ідэнтычнасьць. Згодна з гэтай трактоўкай, псэўданімы прадугяеджваяі дыстанцыю і інтэяекіуаяьны кантрояь і не дазваяяюць кяясыфікаваць Багушэвіча як носьбіта беяарускай ідэнтычнасьці, а ягоны паэтычны сьвет успрымаць як рэаяьны і беспасярэдні. Пры гэтым выкоўзваяася з-пад увагі тое, што Багушэвіч сам недвухсэнсоўна падкрэсьяіваў умоўнасьць гэтай маскі-тарчы, карыстаючыся ёй знарочыста неахайна. Наратар «Смыка беяарускага», Шымон Рэўка з-пад Барысава, як вынікае зь вершу «Свая зямяя», жыве... у вёсцы Сеяявічы каяя Сяоніма (за пару соцень кіяямэтраў ад Барысава) і езьдзіць «у Гродну пад самы Рок Новы».
нага (? — Аўт.) адлюстраваньня Ўкраіны ў расійскай і ўкраінскай літаратуры».
Романченко I. Куліш — біограф і крнтнк Гоголя. Ромнн, 1943. С. 4—5.
9 Пар. Грабовнч Г До історіі украінськоі літературн. Дослідження, есеі, полеміка. К : Крнтнка, 2003. С. 300.
УВОДЗІНЫ Ў ПАЭЗІЮ БАГУШЭВІЧА
Рамантычныя структуры. Загалоўныя вершы абодвух зборнікаў Багушэвіча прасякнуты музычнай сымболікай і пачынаюцца энэргічнымі заклікамі да музыкаваньня:
Эх, скручу я дудку! Такое зайграю, Што ўсім будзе чутка Ад краю да краюі'
Ой, дайце ж мне смык, Каб усюды граў!
Хоць бы сам я зьнік, Абы голас даў...2
У крытыцы выказвалася думка, што ў паэзіі Багушэвіча «пачатковымі мэтафара.мі зьяўляюцца ўжо назвы вершаў, паколькі дудка — гэта ня проста музычны інструмэнт, а сымбаль мастацкай творчасьці, гэтак жа як і смык, і названая ў «Маёй дудцы» жалейка»3.
Гэтая думка патрабуе ўдакладненьня.
Музычная сымболіка, альбо, іначай, катэгорыя музычнага, мае
1 Багушэвіч Ф. Творы. Мінск: Мастацкая літаратура, 1991. С. 18.
2 Тамсама. С. 66.
’ Тарэлкіна Н.В. Станаўленне стылю Францішка Багуіпэвіча // Весці All БССР.
Серыя грамадскіхнавук. 1984. №4. С. 87.
ў творчасьці Багушэвіча відавочна рамантычныя інсьпірацыі Філёзафы і пісьменьнікі часоў рамантызму падкрэсьлівалі значэньнс музыкі ў сыстэме жанраў мастацтва. Для Ф. Шлегеля музыка была «мастацтвам гэтага стагодзьдзя», а на думку Гегеля музыка дзякуючы сваім іманэнтным уласыдівасыдям дасягнула «статусу найвышэйшай абстракцыі ўнутранай самасыді і адначасова найбольшай унівэрсальнасьці»4.
Дасьледаваньні. прысьвечаныя эстэтыцы ра.мантычнай творчасыді. дазваляюць з поўным правам далучыць катэгорыю «музычнага» да асноўнай парадыгмы рамантычнай паэтыкі. Яна ня толькі ўстанаўляе палажэньне мастацкага суб екта, але адначасова вызначае мадэль арганізацыі паэтычнага тэксту5.
Пад уплывам эстэтыкі рамантызму Багушэвіч мысьліць горад як мссца зла і маральнай дэградацыі. Возьмем, напрыклад, всрш Багушэвіча «Немец»:
He люблю я места (па-расейску — горад).
Надта там цяснота і вялікі с.морад.
А паноў як маку ды сярод гароду, Апроч таго пропасьць рознага народу!6
4 Цыт. пав.: Naumann В. Musikalisches Ideen-Instrument. Das Musikalische in Poetik und Sprachtheorie der Friihromantik. Stuttgart: Metzler, 1990. S. 55.
’ Lubkoll Christine. Mythos Musik. Poetische Entwiirfe des Musikalischen in der Literatur um 1 800. Rombach Wissenschaften. Reihe Litterae, Bd., 32. Freiburg i. Br., 1995. S. 163.
6 Багушэвіч Ф. Творы. Мінск: Мастацкая літаратура, 1991. С. 32.
Падобная ўстаноўка была ўласьцівая і ўкраінскім рамантыкам. Напрыклад, незадавальненьне расейскім дэспатызмам у аўтара «хутарской філязофіі» Куліша набывала ня столькі палітычны, колькі маральна-філязофскі характар. Пасьля разгрому Кірыла-Мяфодзіеўскага брацтва Куліш прапаведаваў «хутаранства» як панацэю ад усіх нягод гарадзкога жыцьця. Непрыняцьце палітыкі ў Куліша канвэртавалася ва ўцёкі ад гарадзкой цывілізацыі на «простую прыроду».
Горад — гэта складаны сэміятычны мэханізм, генэратар культуры, які ўяўляе сабой кацёл тэкстаў і кодаў, разнаякасных і гетэрагенных, прыналежных да розных моваў і розных узроўняў. Горад задае пэўную граматыку сацыяльных дачынсньняў, вызначае разьмеркаваньне асноўных сацыяльных функцыяў і роляў, фармуе сыстэму нормаў, якія вызначаюць лад жыцьця і паводзінаў розных пластоў гарадзкога насельніцтва. Як сьцьвярджаў Маркс, уся найноўшая гісторыя — гэта пранікнсньне гарадзкіх адносінаў у вёску, у той час як у старавечным сьвсце, наадварот, адбывалася пранікненьнс сельскіх адносінаў у горад7.
Акурат прынцыповы сэміятычны поліглятызм кожнага гораду робіць яго полем разнастайных і ў іншых умовах немагчымых сэміятычных калізіяў. Рэалізуючы стыкоўку разнастайных нацыянальных, сацыяльных. стылёвых кодаў і тэкстаў, горад зьдзяйсьняе разнастайныя гібрыдызацыі, псракадаваньні, сэміятычныя пераклады, што псратварае яго ў магутны генэратар новай інфармацыі8.
Горад — мссца народзінаў нацыі (Ерг Бабяроўскі). У горадзе рэалізоўваюцца разнастайныя сацыяльныя разьмсжаваньні, неакіуальныя па-за яго межамі. Акурат гарадзкая прастора дае досьвсд дыфэрэнцыяцыі. зь якога нараджасцца супольнае пачуцьцё згуртаванасьці.
Бунт супраць гораду азначае бунт супраць існай сацыяльнай сыстэмы (горад — частка грамадзтва, жыцьцё ў горадзе прадуглсджвае валоданьне суцэльнай сыстэмай сацыяльнай веды). Гэты рамантычны патас Багушэвіч агрубляе наіўным біяграфізмам, a таксама надзяляе свайго наратара поўнай адсутнасьцю іроніі і адстаронснасьці ды зьмсшвае антыўрбанізм з антыфэмінізмам:
А што ценкія паненкі,
А высокі у іх зад,
7 Маркс К. Экономнческне рукопнсн 1857—1861 годов // Маркс К., Энгельс Ф. Соч. 2-е нзд. Т. 46. Ч. 1. Москва: Полнтнздат, 1968. С. 470.
8 Лотман ІО. Нзбранные статьн в трёх томах. Том II. Статьн по нсторнн русской лктературы XVIII — первой половнны XIX века Таллннн. 1992. С. 13—14.
Ото ж розум у іх ценкі, Дык і выйшаў такі склад9.
Сьвету гарадзкой цывілізацыі было ўласьцівае іншае ўспрыманьне жаночай прыгажосьці, і рустыкальны эстэтычны ідэал наратара Багушэвіча ўступае зь ім у канфлікг. Пачаткі асэнсаваньня гэтага канфлікту мы знаходзім яшчэ ў М. Пятуховіча, які беспадстаўна атаесамляў Багушэвіча зь ягоным наратарам: «Das ewig weibliche, адвечна жаноцкае. адсутнічае ў гэтайтворчасьці. Багушэвіч — гэта беларускі Стрынбэрг. Жанчына для яго — гэта не прадмет усхваленьня. але аб’ект досыць жоўчнай сатыры»10.
Гэтае неабгрунтаванае збліжэньнс было ўласьціва і для мысьленьня А. Станкевіча: «I рэч дзіўная — Багушэвіч так праняты гора.м народу, што струн яго ліры не кранулі ані краса прыроды, ані чары жаночага каханьня»11.
Абарот «высокі у іх зад» апісвае элемэнт эўрапейскай дамскай моды канца XIX ст. — турнюры. Мацей Бурачок рэагуе на «чужое» ў жанчынах (моду) як адзнаку «ценкага розуму». Ягонае бачаньне гарадзкой цывілізацыі тут не «антыэратычнас», але акурат «антыфэмінісцкае», бо фэмінізм — прадукт мадэрнізацыі і ўрбаністычнай цывілізацыі.
Так стылізацыя і фікцыйнасьць наратара, выражаная ў адсутнасьці лібідальнай энэргіі і гендэрнай амбіваленгнасьці, дасягае свайго піку і максымальна аддаляе яго ад аўтарскага «я». Ператвараючы Мацея Бурачка ў бссьцялеснага духа, чыста віртуальную постаць, але не рэальнага чалавека з полам, аўтар змушае нас глядзець на яго як на інфантыльную істоту.
9 Багушэвіч Ф. Творы. Мінск: Мастацкая літаратура, 1991. С. 90.
10 Піотуховіч М.М. Нарысы гісторыі беларускай літаратуры. Частка першая. Агляд літаратурна-ідэолёгічных плыняў XIX і пачатку XX ст. Менск: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1928. С. 101—102.
11 Stankiewic A. Francis Bahusewic. Jahozyccio i tworcasc. U tryccatyja iihodki smierci (1900—1930). Wilma, 1930. S. 43.
Момант антыфэмінізму прыкрывае ня так боязь перад сэксуальнасьцю, як яшчэ глыбейшую боязь перад гарадзкой рэчаіснасьцю. (Характэрна, што фатальныя прыгоды Мацея Бурачка ў вершы «Як праўды шукаюць» пачынаюцца зь ягонага падарожжа да сына, які — як падкрэсьліваецца — жыве ў Вільні.)
Зь іншага боку, мэтадам агрубленьня дасягаецца публічная праява новай аўтаномнай ідэнтычнасьці. Антыфэмінізм разам з панурым тонам узмацняюць гэты эфэкт і паказваюць, што разьвіцьцё новай беларускай ідэнтычнасьці зьвязана з парушэньнсм умоўнасьцяў гарадзкога сьвецкага грамадзтва: мова і манеры наратара нагэтулькі грубыя. што мяжуюць зь непавагай да імпэрскай улады, кансэрватыўных вартасьцяў і герархіі. Узятыя разам, яны прадстаўляюць яшчэ адно «Іншае» — праз нэгатыўнае супрацьпастаўленьне ім беларус набывае пачуцьцё сваёй ідэнтычнасьці.
Паэзія Багушэвіча таксама прасякнутая рамантычнай сымболікай крызісу і канфлікту. Прасторай крызісу ёсьць як усё грамадзтва, так і індывідуальнасьць наратара, што выражаецца ў ягонай негатоўнасыді існаваць у навязанай сацыяльнай рэчаіснасьці паза комплексамі традыцыйных сацыяльных сувязяў і дачынсньняў. Наратару ўласыдівыя настроі разгубленасьці і страты пачуцьця супольнасьці:
Ой, раняць і ногі, і сэрца
У сэрцы нянавісьць, злосыіь родзяць, Дзяржаць у тваёй паняверцы, Да здрады вядуць, ад праўды адводзяць12.
Вось жа, перад намі разгортваецца ўласьцівы для эстэтыкі рамантызму каштоўнасны канфлікт, які закранае асобу і грамадзтва. Багушэвіч, як да яго Шаўчэнка альбо Славацкі, у
12 Багушэвіч Ф. Творы. Мінск: Мастацкая літаратура, 1991. С. 87.
сэрцы апісанага ім сьвсту бачыць глыбокую і ўсёабсяжную дысгармонію і канфлікт. Гэтае паняцьце ўлучае ня проста рэальную дынамічную барацьбу паміж двума бакамі, але больш шырокую апазыцыю, супярэчнасыдь, што абумоўлівае ненармальны стан быцьця. Яно выяўляецца на трох узроўнях: на ўзроўні асобнага героя і яго долі, на ўзроўні сям’і, базавай адзінкі грамадзкай арганізацыі, а такса.ма на ўзроўні сацыяльнага макракосму з акцэнтам на дынаміцы і ўнутраных памкненьнях усяго грамадзтва.
Хаця канфлікт, як назірае Багушэвіч, мае шматузроўняў і шмат абліччаў, ён спароджаны адной важнай прычынай — зьнішчэньнем першапачатнага ідэальнага ладу (што падкрэсьлівас мэтафорыка зьніклай «праўды»), аднаўленьне якога, як вынікас з прадмоваў, у цяпсрашніх умовах магчыма адно ў форме адраджэньня Беларусі. Гэты лад жыцьця праяўлясцца ў вобразах ідэальнай роўнасьці, ідэальнага чалавсчага гра.мадзтва і, уласна. служыць крытэрам Багу шэвічавага міталяпчнага ўспрыманьня Беларусі. У сваю чаргу, уяўленьнс як аб ідэальным чалавечым грамадзтве, так і аб яго супрацьлегласьці выклікана ўласьцівай рамантыкам ідэяй распаду сьвету на дабро і зло13.
Наратар Багушэвіча псрабывае ў нясьцсрпным чаканьні нейкіх якасных зьменаў, якія могуць пахіснуць існуючы лад і прывесьці да ўзьнікненьня нейкага ідэальнага грамадзгва. што ня зводзіцца да элемэнтаў новых прадукцыйных дачыненьняў і гарадзкога ладу жыцьця. Пры гэтым у наратара Багушэвіча адсутнічаюць простыя заклікі да зьмены адвсчных культурных і сацыяльных дачыненьняў, што лішні раз паказвас на сувязь з ідэальным грамадзтвам. Іншы.мі словамі, сучасная Бсларусь разарваная канфліктам паміж бясьсільлем заняволеных сялян і зьнядоленых байструкоў і разбэшчаным ладам амаральнай аўтарытарнай улады. Канфлікт здымасцца з дапамогай выбудовы
15 ГрабовнчГрнгорій. Поетяк міфотворець. Семантака снмволнв у творчості Шевченка. Кнів: Крнтнка, 1998. С. 78.
міталягічных структураў і спадзяваньня на тое, што ідэальнае грамадзтва паўстане само сабой, у выніку натуральнай хады гісторыі.
Герой — гэта ахвяра сваволі і гвалту (адзін зь вершаў «Смыка беларускага» так і называецца — «Ахвяра»), Аднак, дзякуючы татальнасьці траўмы, нанесенай сацыяльнай структурай, і далейшаму адчужэньню і пакутам, становіцца ясна, што ён прадстаўляе нешта большае, чы.м простае «я»: адбываецца атаесамленьне героя і ягонай бацькаўшчыны. Абое пакутуюць і абодва тым самым дасягаюць сьвятасьці; у канцавым выніку ён становіцца Беларусяй. Сама пакута ўзьнікас ня толькі ў выніку ўціску «чужога», а таксама дзякуючы асаблівай пачуцьцёвасьці, выражанай у здольнасьці бачыць праўду і не прымаць ідэалягічных забабонаў свайго часу (афіцыйную царкву, «отечество», веру ў перавагу «цывілізацыі» над «цёмным людам»), быць адчувальным да людзкой крыўды, фальшу і злосьці. Блізінёй да тагабочнай рэальнасьці дасягалася пранікнёнасьць паэтычнага слова. Набліжаючыся да сьвятасьці, чытач дасягаў прасьвятленьня.
Тая акалічнасьць, што доля наратара знаходзіцца ва ўладзе нейкіх вышэйшых сілаў, за што ён расплачвасцца ўласным пакліканьнем, збліжае яго з аўтарам. Гэты адваротны бок паэзіі, талснту як кары альбо праклёну — матыў паэзіі Багушэвіча; ён яшчэ раз выяўляе глыбокую псыхааналітычную ісьціну: сіляць з глыбокага калектыўнага несьвядомага — непазьбежна значыць ссоўваць цэльную структуру свайго «я».
Канфлікт вартасьцяў — ключавы элемэнт для разуменьня пазыцыі наратара, які ні ў якім разе ня ёсьць праекцыяй «селянінабеларуса», але самога аўтара, калі не самой Беларусі. Гэты канфлікт пераламлясцца ў выглядзе барацьбы сілаў дабра і зла, праўды і крыўды. Трэці па парадку верш у «Дудцы беларускай» называецца «Як праўды шукаюць»:
Як простая прауда згінулаў сьвеце, Дык праўды ізь сьвечкай шукаюць,
I золатам маняць, і людзей склікаюць,
I Бога цалуюць, — аўсё-такі прэце...14
«Праўда», дарма што яна тут выступае з вызначэньнсм «простая», сымбалізуе шырокі спэктар перажываньняў ад рамантычнага расчараваньня ў хрысыдіянскім веравучэньні да боязі перад псраходам беларускай культуры ў нэгатыўн>то якасьцы ад статычнага тыпу адтварэньня, які забясьпечваў просты status quo кулыуры, да дэструкцыйнага тыпу, які ў канцавым выніку вядзе да сйнага зьнікненьня.
Пастаянна прысутныя пачуцьці самаізаляцыі. зьняверанасьці і разгубленасыді, страты сэнсу жыцьця і разбурэньня кульзурнай карціны сьвсту таксама маюць відавочна ра.мантычную генэзу. Эмацыйная гама творчасьці Багушэвіча падкрэсьлена змрочная. Яна нс мяняецца нават тады. калі ў жыцьці адбываюцца падзеі зь яскрава дадатным сэнсам:
Як я толькі нарадзіўся —
Бацька сказаў: «Кепска будзе!»
Ну дык жа ж йе памыліўся: Зьдзеквалісь Бог і людзе15.
Вынікам перажываньня крызісу была канфрантацыя і канфлікт з навакольнай рэчаіснасьцю. Сацыяльная рэчаіснасьць з такога гледзішча падаецца сатканай з мноства супярэчнасьцяў. Гэтыя цсрці з рэчаіснасьцю для наратара Багушэвіча маюць экзыстэнцыйны вымср. У пэўным сэнсс ягоны сацыяльны досьвсд зводзіцца да блуканьняў паміж жыцыдём і сьмерцю. Іхні апагей мы бачым у всршы «Быў у чысцы!», дзе развагі наратара аб новым сацыяльным ладзе прыводзяць яго нацянькі ў чысьцсц.
14 Багушэвіч Ф. Творы. Мінск: Мастацкая літаратура, 1991. С. 22.
15 Тамсама. С. 48.
Дэстабілізацыю сацыя.тьнай рэчаіснасьці падкрэсьлівас ня толькі каштоўнасны крызіс, але і ламаньне эканамічных стасункаў. У вёсцы павялічваецца ціск імпэрскай бюракратыі — на гаспадарчую сцэну выходзяць новыя эканамічныя агенты: пасярэднікі, асэсары і г.д. Самі сяляне таксама мяняюць свой статус, калі становяцца «часова абавязанымі» арандатарамі. Некаторыя зь іх пачынаюць узаемадзейнічаць з крэдытнымі ўстановамі.
Менавіта каштоўнасны крызіс правакус выбухі агрэсіі і варожасьці, іх адрасатамі найчасьцей становяцца носьбіты іншай культуры, якія дзякуючы свайму культурнаму капіталу здолелі адаптавацца да новых сацыяльных, а разам зь імі і эканамічных рэаліяў:
To, брат, панскія задушкі:
Усё праелі, прапілі,
Цяпер жыдам ідуць у служкі
I нас цягнуць, каб ішлі'6.
Несуладнасьць паміж наратарам і ягоным жыцьцёвым сьветам выражаецца, у прыватнасьці, у разбурэньні сям’і:
Маіх шэсы{ь сыночкаў — здаецца, ці мала?
Усе разыйшліся! — Адзін у наборы,
Адзт паіішоў прочкі, за чорныя моры,
Адзін за Дунаем заўсім асядліўся,
Адзін у Сібіры — з старшынёй пабіўся;
Пяты на пісарстве гдзесь у Патарбурку, Кінулі у хаце вот крывога Юрку!..17
За пачуцьцём дысгармоніі стаіць перажываньне дэгуманізацыі грамадзтва. Яна закранула ня толькі звычныя культурныя вар-
16 Тамсама. С. 90.
17 Тамсама. С. 35.
тасьці, але і сацыяльна значэнныя .мэтавыя ўстаноўкі, арыенціры будзённага жыцьця. Ранейшая этыка адкідаецца на карысыдь навязанай дзяржавай сыстэмы праўных дачыненьняў. Для рэгуляцыі сацыяльнага жыцьця ўсё болыпую ролю пачынае адыгрываць дзяржаўны апарат і ягоньія функцыянэры (у тэрміналёгіі Багушэвіча «ўраднік», «соцкі», «аконам»),
Несуладнасьць, дыска.мфорт, канфлікт і канфрантацыя спараджаюць трагічнас стаўлсньне да рэчаіснасьці, якое ў дадзеным кантэксьцс ёсьць элемэнтам рамантычнай эстэтыкі. Выходзячы за рамкі канкрэтнага сацыяльнага канфлікту і становячыся прынцыпам разуменьня і ацэнкі рэчаіснасыді. варожай ідэалу людзкасьці і прыгажосьці, трагічнае накладае зыркі адбітак на сьветапогляд наратара, на яго маральна-этычную пазыцыю, ператвараецца ва ўстойлівы матыў паэтычнай нарацыі’8.
Пастаянна прысутнае ў паэзіі Багушэвіча пачуцьцё дысгармоніі толькі ўзмацнясцца пры «лабавым» сзтыкненьні наратара з вонкавай рэчаіснасьцю Практычна любое сугыкненьне зь ёй абарочвасцца ў лспшым выпадку каскадам непрыемнасьцяў а ў горшым — асабістай трагедыяй, Так. напрыклад, за спробу «бічыскам» падняць ўпалую на ногі кабылу (верш «Скацінная апска») наратара аддаюць падсуд, які прызначас пакараньне, несувымсрнае з маштабам праступку. Ці ўзяць верш «У астрозе» — наратар трапляе за краты дзеля фармальнага абвінавачаньня ў псаваньні межавога знаку — «калка на капцы», «гнілога. як бз'рак». Падобны сюжэт распрацоўваецца і ў вершы «Як праўды шукаюць» — наратар, паехаўшы «ў Вільню адведаць сынка». выпадкова становіцца сьведкам аднаго злачынства, за што яго ў рэшце рэшт кінуць за краты:
1 ня сеяў ня жаў, не касіў сенажаць, У арэнду аддаў, бо ня мог дадзяржаць.
18 Гл. Заркова ГЛ. Праблема трагічнага ў эстэтыцы Ф. Багушэвіча // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1988. № 1. С. 35.
I йто меў, то прадаў пераеў,
Па судах агалеў, як шэсьць разы згарэў;
I ў казе адсядзеў нядзель шэсьць,
За няяўку плаціў можа, трэйчы і йітраф'9.
Акураттут, у абсягу права, Багушэвіч праводзіць культурную мяжу, якая аддзяляе ягоных наратараў, зь іх праўнай сьвядомасьцю, разьвітай Літоўскім статутам і працяглым быцьцём іх зьніклай дзяржавы ў праўнай эўрапейскай прасторы. і карумпаваную, бяздушную расейскую бюракратыю, якая рэалізуе на практыцы якасна іншае паняцьце права, пазычанае з усходніх дэспатыяў. Рэгулярнас, цынічнае і бесцыры.моннае парушэньне права — ляйтматыў творчасьці Багушэвіча («У судзе», «У астрозе», «Кепска будзе», «Скацінная апска» etc.). Наратар Багушэвіча пастаянна перажывае сацыяльныя канфлікты ў выніку парушэньня ўладай права, якое вызначае ягонае сацыяльнае жыцьцё. (У гэтым пункце Багушэвіча можна параўнаць з Гогалем — і першага і другога не пакідала адчуваньне іншароднасьці рассйскага права.)
Такуладныя структуры зь іх законамі і сацыяльная герархія ў Багушэвіча пачынаюць увасабляць царства зла. Яго можна вызначыць як сьвет улады і рангаў, сваволі і ўціску, і аніводзін з гэтых момантаў ніколі не атрымаў у Багушэвіча нават нэўтральнай, ня тое што пазытыўнай ацэнкі.
Багушэвіч пазьбягае гаварыць пра найвышэйшы ўзровень гэтай сацыяльнай структуры, увасоблены ў дэспатызьме імпэрскай аўтакратыі. Яго цікавіць больш канкрэтны і беспасярэдні ўзровень: дэспатызм мясцовага судзьдзі, бюракрата альбо пана, а таксама інстытх цыяналізаваная сыстэма эксплёатацыі і прыгнёту — эканамічнага. палітычнага, маральнага і праўнага, якую Багушэвіч бачыў вакол сябе паўсюль. Выявы гэтага прыгнёту і ягонае асуджэньне мы сустракаем у большасьці вершаў Багу-
19 Тамсама. С. 23—24.
шэвіча. Па сутнасыді, кожны вобраз беднага і няшчаснага заўсёды гаворыць пра віну, закладзеную ў сыстэму і ейных прадстаўнікоў. Аліндарка становіцца сымбалем абуральнага прыгнёту.
Украінскі сьлед. Мэтрычная структура загалоўнага верша «Дудкі беларускай» узыходзіць да паэзіі Т. Шаўчэнкі20. У першым паэтычным зборніку Шаўчэнкі «Кабзар» па прыкладзе ўкраінскай народнай пссьні сустракаюцца пары васьміскладовых і шасьціскладовых радкоў, якія афармляюцца з дапамогай рознай рытмікі. Паколькі розныя рытмічныя хады паўтараюцца цяга.м аднаго і таго ж радка, узьнікае яго свабоднае мэлядыйнае афармленьне. Абедзьве першыя пары радкоў згаданага всрша Багушэвіча складаюцца толькі з шасьціскладовых, зь іх першая напісана трыма трахеямі, а другая — двума амфібрахіямі:
Эх, скручу я дудку!
Такое зайграю,
Што ўсім будзе чутка Ад краю да краю!
Дзеля параўнаньня прывядзём радкі Шаўчэнкі зь вершаванага апавяданьня «Кацярына», якое складае частку «Кабзара»:
Ссть на світі доля,
А хто П'знас?
Ссть на світі воля,
А хто Гімас?21
20 Scholz F. Die Entwicklung der weiBrussischen Dichtung im 19. und zu Beginn des 20. Jahrhunderts im Rahmen der europaischen Literatur H WeiBruBland und der Westen. Beitrage zu einem internationalen Symposium in Munster vom 3.—6. Mai 1990. Dresden University Press, 1998. S.162—164.
21 Шевченко Tapac. Повне зібраннятворів y шестнтомах. Кнів: Академія наукУРСР, 1964. Т. І.С. 29.
Далей у Багушэвіча фрагмэнты. напісаныя трахее.м і амфібрахіем, не чаргуюцца паміж сабой, як у першых дзьвюх парах радкоў, але захоўваюць падобную мэтрычную структуру.
Багушэвіч тут насьледуе Шаўчэнку: у Шаўчэнкавым фрагмэньце, складзеным з 12-ці радкоў (чыім пачаткам ёсьць вышэй прыведзены чатырохрадковік), таксама выкарыстоўваюцца радкі, напісаныя трахеем і амфібрахіем. Пры гэтым васьміскладовыя і шасьціскладовыя чаргуюцца, як, напрыклад, у «Каламыйцы». Шольц таксама зьвяртае ўвагу на тое, што радок з працытаванай страфы Багушэвіча «Ад краю да краю» — гэта даслоўная цытата з «Катерннн» Шаўчэнкі (Тому доля запродала / Од краю до краю).
Гісторыя і нацыянальная самасьвядо.масьць. Наратары Багушэвіча фактычна не валодаюць гістарычнай сьвядомасьцю. Затое ім уласьцівае ўяўленьне аб сваёй этнічнай унікальнасьці; таксама яны маюць саманазву («тутэйшы»), «Беларусь», «беларусы» для іх — зусім нспрадметная дадзенасьць, якая не існуе ў цяперашнім часе. Між тым у гэтым часе ў іх рэгіёне адбываецца працэс тварэньня польскай нацыі, і сярод «тутэйшых» пашыраецца польская нацыянальная сьвядомасьць, што пацьвярджаецца пэрспэкгывай пераходу «з тутэйшага ды у палякі»22.
У вершы «Хрэсьбіны Мацюка» канфлікт паміж калянізатарамі і калянізаванымі абвастраецца ў выніку відавочнай міжэтнічнай варажнсчы з рэлігійнымі абэртонамі. У вёску прыяжджаюць казакі на чале з князем Хаванскім для таго, каб перахрысьціць мясцовае «рускае» насельніцтва з каталіцкай у праваслаўную всру. Вяскоўцы. занепакоеныя такой пэрспэктывай, кажуць, што калі мясцовы аўтарытэтны жыхар Мацей пагодзіцца на гэта, то ўсе яны («дзьве тысяч душ») прымуць праваслаўе. Але Мацей рэзка адкідае прапанову князя Хаванскага: «...каб сто катоў / Дралі мне скуру, пяклі на агню / Я веры сваей тыкі не зьмяню!» Фінал гэтай гісторыі вытрыманы ў рамках узьніклай
22Багушэвіч Ф. Творы... С. 38.
у першай палове XIX ст. у польскім дыскурсе маральнай максімы, паводле якой зь.мена нацыянальнасьці азначае ня проста маральнае падзеньне, а духоўную сьмерць:
Хапілі мяне якісьць гайдукі,
I розаг далі чатыры пукі,
I б 'юць — не баліць, хоць за сэрца бярэ: За што ж ён мне гэта ды скуру дзярэ?! Як крыкну гэта: «Эй, бійце ж мацней, Мацнейшы ад веры вашай Мацей!» О так хрысьцілі мяне казакі 3 тутэйшага ды у палякі
Адначасова Багушэвіч дае зразумець, што працэс ператварэньня «тутэйшых» у «палякі» яшчэ не дасягнуў крытычнай адзнакі і што саманазва «тутэйшы» сярод мясцовых жыхароў больш пашыраная, чымся «паляк». Стан нацыянальнай сьвядомасьці наратараў Багушэвіча парогавы: у іх яна альбо адсутнічае наагул (у гэтай парадыгме этнічная ідэнтычнасьць «тутэйшы» супрацьпастаўленая нацыянальным ідэнтычнасьцям — «палякам»-«маскалям»-«жыдам»-«немцам») альбо яны пачынаюць засвойваць польскую нацыянальную сьвядомасьць.
«Паляк» у лірыцы Багушэвіча можа бьіць сынонімам «пана»: у сьвядомасыді наратараў усё яшчэ захоўваюцца адгалоскі старога паняцьця шляхецкай нацыі з дыхатаміяй «паноў-палякаў» і «мужыкоў-тутэйшых». «Пан» — гэта далёка не найгалаўнсйшы прыгнятальнік «тутэйшых», якія значна мацней пакутуюць ад рэпрэсіўнага апарату каляніяльнай адміністрацыі. Тым ня'менш, пан ёсыдь прадстаўніком сацыяльнай структуры і падзяляе віну за існы стан рэчаў, за занядбаньне і мадзеньне Беларусі. Паны не вінавацяцца ў тым ці іншым злачынстве, проста будучы тым, кім яны ёсьць, яны ўяўляюць сабой сытуацыю зла. I як гэта ні парадаксальна, у такой прэзэнтацыі пана Багушэвіч далёка не арыгіналь-
ны: ён насьледуе Шаўчэнку, дяя якога «ператварэньне ў паніча эквівалентна падзеньню ў грэх»23:
Маліся ж, бабулька, да Бога, Каб я панам ніколі ня быў: He жадаў бы ніколі чужога, Сваё дзела як трэба рабіў24.
Наратар Багушэвіча далёкі ад юдафобіі. Хоць жыд як «радыкальны мадэрніст» і нёс пэўны выклік ягонаму сьветагпяду і вартасьцям, ён успрымаўся як прыклад сацыяльнага посыісху. Як і палякі, жыды былі найбольш дыскрымінаванай меншасьцю «ПаўночнаЗаходняга краю». Абедзьве нацыянальнасьці з гледзішча расейскай бюракратыі ды й масавай расейскай сьвядомасьці ўсгтрымаліся як небясьпечныя для расейскай дзяржавы, а іхнія прадстаўнікі — як патэнцыйныя здраднікі. Як і палякам, жыдом забаранялася адцаваць пад заклад, набываць ва ўласнасьць і нават пэўны час арандаваць зямельныя ўладаньні. Адзінай магчымасьцю для выжываньня ў сельскай мясцовасьці была праца вінакурам альбо арандатарам корчмаў. Зрэшты, ггры гэтым жыды часта выступалі фінансавымі агентамі польскай шляхты (дзейкалі, што ў кожнага шляхціца ёсьць свой жыд — кіраўнік маёнтку). Жыды таксама былі галоўнымі крэдыторамі польскіх земляўласьнікаў. а многія іхнія маёнткі былі закладзеныя ў жыдоў25.
23 Грабовнч Грнгорій. Поет як міфотворець. Семантяка снмволнв у творчості Шевченка. Кнів: Крнтнка. 1998. С. 116.
24 Багушэвіч Ф. Творы... С. 77.
Сьледам за панамі ва ўкраінскім народніцкім дыскурсе палякі-шляхцічы асуджаліся як «пярэваратні». якія паддаліся асыміляцыі і тым самым здрадзілі свайму народу: «Ляхаў дзякуючы таму і стала ведаць гісторыя, што яны разбурылі стары лад славянскі і, замест народнага раўнапраўя, завялі шляхецкае панства». Куліш П. Первнй період козацтва// Куліш П. Творн в 6-н томах. Т. 6. Львів, 1910. С. 310.
Паказальна, што наратар «Дудкі беларускай» Мацей Бурачок жыве ў мясцовасьці, дзе сёньня праходзіць беларуска-літоўская мяжа. але постаці літоўца ён ані разу не прыгадвае. Тлумачыцца гэта тым, што ў другой палове XIX ст. этнаграфічная мяжа паміж гэтымі народамі праходзіла далей на паўночным захадзе ад сёньняшняй беларуска-літоўскай граніцы.
Стан нацыянальнай самасьвядомасыді а-ля Мацей Бурачок ня быў чымсьці незвычайны.м для ўсходу Эўропы таго часу. Большасьць украінскага насельнійтва канца XIX ст. таксама сутыкнулася з праблемай ідэнтычнасьці і яе выбару, у імя якой даводзілася адмаўляцца ад сацыяльных (казакі, прыгонныя. сяляне), канфэсійных (праваслаўныя, грэка-каталікі), рэгіянальных (русіны, маларосы, палешукі, бойкі. гуцулы) і іншых самавызначэньняў на карысьць агульнанацыянальнага паняцьця «ўкраінец». Як у беларускім выпадку, нацыянальная сьвядомасьць украінцаў існавала на самым прымітыўным узроўні: яны ведалі, кім яны не былі — рыма-каталікамі. расейцамі і г.д. (адрозьненьні ў мове. рэлігіі, адзежы. традыцыях і г.д. лёгка адгадваліся на побытавым узроўні), аднак ня ведалі, часткай якога народу яны ёсьць26.
25 Клнер Джон. Почему росснйскне еврен не былн верноподданымн (Kaisertreu) II Новая нмперская нсторня постсоветского пространства, Казань: Центр нсследованнй нацноналнзма н нмпернн. 2004. С. 555—558.
У 1880 г было прынятае палажэньне, якое забараняла жыдом і каталіком служыць вайсковымі лекарамі ў Варшаўскай ваеннай акрузе. У 1887 г. жыдоў і каталікоў забаранілі прымаць на службу справаводамі і пісарамі ў вайсковыя канцылярыі Віленскай, Варшаўскай і Кіеўскай вайсковых акругаў. 3 1893 г. пасады машыністаў, мэханікаў і іх памочнікаў атаксама старшых майстроў і сьлесараў-наладчыкаў на прамысловых прадпрыемствах кантраляваліся вайскоўцамі, і на іх не дапускаліся жыды і каталікі. Жыдоў і каталікоў збліжала таксама існаваныіе ў іх адносінах адсоткавага цэнзу («numerus clausus») на паступленьне ў сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы, які пасьпяхова перажыў крах Расейскай імпэрыі і дэ факта ўжываўся да скону СССР.
26 Грнцак Ярослав. Нарнс історіі Украінн. Формування модерноі украінськоі націі XIX—XX столітгя. К.: Генеза, 2000. С. 12.
Працяг тварэньня міту У адпаведнасьці з рамантычнай эстэтыкай, для якой уласьцівая ўвага да прамежкавых станаў, Багушэвіч, зьвяртаючыся да Беларусі, факусаваў увагу на сытуацыях «парогу» ў яе гісторыі і сучаснасьці. г.зн. на яе блуканьнях і пераходах з аднаго да другога стану. Выяўлены ім сьвет фармуецца найперш у рэчышчы прыгнёту і маргінальных грамадзкіх зьяваў.
Адсутнасьць гістарычнага фону і поўная палітычная бессуб’ектавасьць падкрэсьліваюць, што лірычная нарацыя разгортваецца не ў гістарычнай, але ў міталягічнай роўніцы. Беларусь, праекцыяй якой ёсьць Шымон Рэўка і Мацей Бурачок, знаходзіцца ў парогавым стане — на гэта паказваюць канкрэтныя факты і супярэчнасьці. На ёй ляжыць пячатка канфлікту і бяды, а сама яна прэзэнтаваная маргінальнымі вобразамі — найпсрш ня так даўно вызваленага ад прыгоннай залежнасьці селяніна, які страціў бацькоў неўзабаве пасьля нараджэньня (паэма «Кепска будзе!»). Ён, ягоныя сваякі і блізкія, а таксама нарацыйныя тэмы і сюжэты ствараюць вычарпальны каталёг маргінальных постацяў грамадзтва таго часу — зьнядоленых і бясьсільных, мучанікаў за грахі чалавсцтва, ахвяраў судовага самадурства і палітычнага бяспраўя, У іх можна заўважыць гграекцыі асобы самога паэта, вымушанагастаць носьбітам праўды, які сваімі мукамі выкупляе грахі сваіх суродзічаў і служыць пасярэднікам паміж імі і Богам. Сацыяльныя струкгуры ўлады ўзмацняюць пачуцьцё адзіноты выгнаньніка на сваёй зямлі.
Гэтыя прэзэнтацыі, аднак, раскрываюць адно павярхоўны слой сапраўднай Беларусі, поўныя вымеры і сутнасьць якой схаваныя ў «мокрых ямах», «халодных зямлянках» і «гнілых вуглах» (пунктах судакрананьня зь Беларусяй), спасьцігнуць якую здольны толькі паэт. Сымболіку «мокрых ям», «халодных зямлянак» і «гнілых вуглоў» яднае супольны мэсіянскі падтэкст: Беларусь мусіць узьняцца зь ямы палітычнага прыгнёту і рушыць па шляху свабоды і роўнасьці, усталяваўшы новы, справядлівы лад.
Калі зірнуць толькі на бачныя рысы Беларусі, дык можна ўбачыць толькі Паўночна-Заходні край Расейскай імпэрыі. Як фэно-
мэн, што ляжыць па-за межамі гістарычнай неабходнасьці і законаў палітычнага існаваньня, Беларусь Багушэвіча набывае, такім чынам, рысы ідэальнай зьявы і становіцца найважнейшым складнікам міту беларускага адраджэньня. Гэты міт атрымлівае нечаканы працяг — праўдзівая Беларусь зазьзяс ў будучыні, цёмная і беспрасьветная сучаснасьць толькі адцяняе ейны бліск, служыць ілюстрацыяй дія кантрасту. Прыкметай бягучага моманту ёсьць стан маргінальнасьці, у якім злучаецца адсутнасьць гтраўнага статусу, мукі і прыгнёт, слабасьць і залежнасьць. адзінота і абстрактная «нядоля». Надыход праўдзівай Беларусі непазьбежны і падрыхтаваны гэтымі калектыўнымі пакутамі.
Распрацаваны Багушэвічам міт беларускага адраджэньня ўлучае тры стадыі: дапарогавуто, парогавую і постпарогавую. Праходжаньне Беларусяй гэтых трох стадыяў уяўляе сабой пераходны абрад. Першая і трэцяя стадыі вынесеныя за рамкі паэтычнага тэксту і апісваюцца ў прадмовах Яны малююць ідылічную «далёкую мінуўшчыну» і заклікаюць будаваць ідэальную «будучыню» як складнік сьвету суладзьдзя, «залатога веку», які быццам калісыді быў на Беларусі і да якога яна вернецца. Сярэдзінная фаза апісаная ў самой паэзіі. Гэты парог, які адпавядае «нядаўняй мінуўшчыне» і «сучаснасьці», выпуклены асабліва востра. Багушэвіч надае яму непрапарцыйна шмат часу. Гэта сьвст глыбокай дысгармоніі, загрузлы ў бяспраўі і несправядлівасьці. Будучы не палітычнай, але экзыстэнцыйнай катэгорыяй, Беларусь набліжаецца да маральнага ідэалу, які спараджае ідэальнае грамадзтва.
DEUS EXMACHINA
Дагэтуль Багушэвіч у крытыцы зьяўляўся зь небыцьця бы deus ex machina, г.зн. тое інтэлектуальнае асяродзьдзе, у якім адбывалася ягонае творчае высьпяваньне, альбо заставалася па-за разглядам, альбо фальшавалася. Складанасьць фэномэну Багушэвіча, ягоная здольнасьць выкоўзвацца са звычных уяўленьняў аб нацыянальным абуджальніку падкрэсьліваюць прыггісваньне яму дабратворнага ўплыву расейскіх пісьменьнікаў і народнікаў альбо ж разгляд яго як польскага актывіста, чуйнага да беларускай экзотыкі. Фэномэн Багушэвіча агаломшваў прадстаўнікоў пануючых культур, якія былі перакананыя, што яны значна больш прагрэсіўныя і асьвечаныя і загэтым могуць асыміляваць. але ня могуць быць асыміляваныя. У польскім друку пачатку XX ст. адзін зь вядучых польскіх інтэлектуалаў таго часу Л. Васілеўскі сьцьвярджаў, што як Янка Лучына, так і Ф. Багушэвіч былі «безь пяці хвілін палякамі»1. Сацыёляг Шчэнсны Браноўскі меркаваў. што «Беларуская літаратура за выключэньнем некалькіх кніжак, да слова кажучы. напісаных палякамі беларускай гаворкай, не існуе...»2. Публіцыст Т.-С. Грабоўскі ня грэбаваў нават простымі тэкставымі фальсыфікацыямі: «Вялікі таксама плён дае творчасьць Францішка Багушэвіча (Мацея Бурачка), які першы кінуў покліч: «Ня кідайце мовы вашай (вылучана намі. — Аўт.) беларускай, каб ня ўмёрлі»3. Нарэшце, у гісторыка міжваеннай пары С. Элскага Ф. Багушэвіч выступае як чысты паляк, хаця і «гарачы прыхільнік беларускага
1 Wasilewski L. Litwa і jej ludy. Warszawa, 1907. S. 14.
2 Szczesny Bronowski. Panstwo polskie a kwestia bialoruska. Warszawa — Lublin — Lodz —Krakow, 1919. S. 40.
3 Grabowski T.S. Bialorus pod rz^dami Rosyi. Krakow, 1916. S. 20.
руху»; «Сёньняшнія беларусы лічаць яго бацькам беларускага адраджэньня»4.
Гэтая традыцыя была надзіва жывучая і пры канцы стагодзьдзя атрымала працяг у працах беларускіх гісторыкаў. Адкрыты закід Багушэвічу ёсьць у Ю. Туронка:
Нават Францішак Багушэвіч, якога часам лічаць бацькам беларускага нацыянальнага адраджэньйя, у 1891 г., у прадмове да зборніка сваіх вершаў «Дудка беларуская », заклікаў: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі», — і таго ж лета ў Вільні пачаў арганізоўваць нелегальныя польскія школкі. Нарэтце, аніводзін з абуджальнікаў XIX cm. ня ўзяўся за стварэньне беларускага лемантара, гэтага наітрасьцейшага сродку разьвіцьця нацыянальнай культуры5.
Бесцырымо дны выпад супраць Багушэвіча як паляка, які быў бясконца далёкі ад беларускага нацыяналізму, адносна нядаўна дазволіў сабе гісторык Я. Мірановіч. У яго Багушэвіч «не адчуваў ніякіх эмацыянальных сувязяў з узьнікаючай нацыянальнай ідэяй» і толькі «з прычыны салідарнасьці зь сялянскім асяродзьдзем напісаў вядомы заклік да беларусаў: «Не пакідайцс ж мовы нашай бсларускай, каб ня ўмёрлі»6.
Нельга сказаць, што такія ацэнкі зусім пазбаўленыя грунту. У біёграфаў Багушэвіч паўстае ня толькі прыхільнікам сацыяльнага радыкалізму і заўзятым русафобам, які адчуваў «заўсёдную варожасьць да ўсяго расейскага», у тым ліку і да расейскіх грамадзка-палітычных рухаў, у прыватнасьці, да нарадавольцаў, але
4 Elski S. Sprawa bialoruska. Zarys historyczno-polityczny. Warszawa, 1931. S. 16—17.
5 Гл. Turonek Jerzy. Waclaw Iwanowski i odrodzenie Bialorusi. Warszawa: Oficyna Wydawnicza «Gryf», Instytut Historii PAN, 1992.
6 Мірановіч Я. Навейшая гісторыя Беларусі. Беласток: Беларускае гістарычнаетаварыства, 1999. С. 11.
і як тыповы польскі нацыяналіст таго часу, які стаяў на плятформе палітычнай незалежнасьці Польшчы7.
У такі.м падыходзе прысутнічае патрабаваньнс чыстага нацыяналізму і незаплямленай нацыянальнай ідэнтычнасьці. Іначай кажучы. калі ты беларускі актывіст, а тым больш «бацька адраджэньня», то мусіш закладаць беларускія школкі і весьці толькі «беларускае» публічнае жыцьцё. Як яго весьці, калі бсларускага грамадзтва наагул не існавала, з-пад увагі выпадала.
Такі падыход грэшыць мадэрнізацыяй і адмаўляецца прызнаваць таго факту, што ў XIX ст., як і на працягу ўсяго раньняга пэрыяду мадэрнасьці. індывіды маглі яшчэ жыць у дзьвюх культурах, падтры.мліваць двайную нацыянальную ідэнтычнасьць і ляяльнасьць. У тую эпоху культурныя дзеячы часьцяком апыналіся на скрыжаваньні дыскурсаў, ссоўвалі і зьмянялі сваю пазыцыю. схіляліся сьпярша да адной традыцыі, потым да другой, вызначаючы тым самым рамкі дыскурсійных канфліктаў. Такое скрыжаваньне палітычнай і культурнай ідэнтычнасьцяў, спароджанае рознымі рэакцыямі на паняцьце імпэрыі і нацыі, нельга зводзіць да спрошчаных фармулёвак. Ва ўкраінскім выпадку псраарыентацыя на аднамоўныя сыстэмы адбылася толькі ў канцы XIX ст.8, г.зн. амаль праз сто гадоў пасьля старту нацыянальнага руху. Гэта было зьвязана з узмацнсньнем русіфікацыі і ўсё больш відавочным атассамленьнсм паняцьця палітычнай нацыі з адзінай этналінгвістычнай альбо культурнай нацыяй — «русскнм народом», на што ўкраінскія нацыяналісты адрэагавалі ўсё больш гарачымі заклікамі да суродзічаў адкідаць імпэрскую ідэнтычнасьць і пісаць на роднай мове ў імя стварэньня ўласнай нацыі. (У беларускім выпадку гэтая псраарыентацыя пачала дзеяцца адно ў псршай палове XX в.. аднак, здаецца. так дагэтуль і нс завяршылася.)
7 Луцкевіч А. Жыцьцё і творчасьць Фр. Багушэвіча ва ўспамінах сучасьнікаў // Спадчына. 2001. № 1—2. С. 42.
8 Шкандрнй Мнрослав. В обіймахімперіі. Російська і украінська літературн новітньоі'добн. Кнів: Факг. 2004. С. 67.
Яшчэ пакаленьне M. Драгаманава прызнавала сваю дваістую ідэнтычнасьць («маларус» і адначасова «расеец»), У сярэдзінс XIX ст. Гогаль выяўляў прыймальную для ўладаў дваістую ідэнтычнасьць: у палітычным аспэкце быў імпэрскім расейцам, а ў культурным — украінцам. Нават Шаўчэнка быў ня толькі ўкраінскім кабзаром, але і пладавітым расейскім (расейскамоўным) пісьменьнікам і мастаком, які актыўна ўдзельнічаў у культурным жыцьці сталічнага Пецярбургу.
Украінскае грамадзтва давала всльмі багата прыкладаў павольнай асыміляцыі і дэнацыяналізацыі, перасоўваньня праз дэмаркацыйныя лініі ідэнтычнасьці, а напару і вяртаньня назад. Калі большасыдь прымала расейскую (альбо на правабярэжнай Украіне — польскую) ідэнтычнасьць, меншасыдь, наадварот, мяняла сваю рассйскую (альбо польскую) ідэнтычнасьць на ўкраінскую. Прычыны. што змушалі да выбару ўкраінскай ідэнтычнасьці, былі палітычныя: гаворка вялася пра атаясамленьне зь сялянствам, з сукрытым антыімпэрыялізмам і абуджаным украінскім нацыяналізмам. На Правабярэжнай Украіне Уладзімер Антановіч і Тадэвуш Рыльскі ў 1860-х гг. публічна прадэманстравалі сваю пазыцыю, зьмяніўшы польскую ідэнтычнасьць на ўкраінскую. Мікалай Каста.мараў і Марка Ваўчок (Марыя Вілінская) — гэта прыклады зьменаў расейскай самасьвядомасьці на ўкраінскую9.
Але калі нават у пляны Багушэвіча не ўваходзіла пабудова беларускай нацыі, а ягоныя творы на беларускай .мове былі напісаныя дзеля таго, каб задаволіць нейкі інтэлектуальны капрыз, гэта не адпрэчвае факту, што яны лсглі ў аснову мадэрнай бсларускай культуры. Супраць атаясамленьня твораў з воляй аўтара заходняя крытыка выступіла больш як паўстагодзьдзя таму праграмнай адмовай «ілюзіі інтэнцыянальнасьці», што выйшла з-пад пяра Вімзата і Бірдзлі. На.мер альбо воля аўтара ня можа быць мернікам альбо стандартам:
9 Тамсама, С. 68.
Паэзія не належыць ні крытыку, ні аўтару (яна аддзяляецца ад аўтара пры нараджэньні і ходзіць па сьвеце незалежна ад ягоных намераў альбо кантролюў Паэзія належыць публіцы. Яна ўвасабляецца ў мове, якая ёсьць асаблівай публічнай уласнасьцю, і яна гаворыць пра чалавека, які ёсьць аб 'ектам публічнай веды‘°.
Дяя Фуко яюбая размова аб аўтару і творы (оейзте) мусіць быць замененая паняцьцем ананімнага дыскурсу. Дяя Дэрыда яюбое сьцьверджаньне ў тэксьце наяежыць не да вонкавай рэчаіснасыді, а да цэяага суппёту іншых сьцьверджаньняў дадзенага тэксту і іншых тэкстаў; а паміж сяовам і вонкавы.м сьветам няма ніякай простай сувязі
Аднак у гэтым дапушчэньні няма асабяівай неабходнасьці, таму што такія гіпэркарэктныя трактоўкі будуюцца на выбарачным прачытаньні тэкстаў Багушэвіча аяьбо на тэндэнцыйным разгяядзе ягонай біяграфіі. Тым самым яны робяць мядзьведжую пасяугу навуцы, таму што ўзьнікненьне беяарускага нацыянаяізму становіцца загадкавым і незразумеяым працэсам. Каяі Багушэвіч ня быў «бацька.м беяарускага адраджэньня», то хто ім быў, становіцца канчаткова няясна. Ня [Пояацкае] княства ж, як наіўна меркаваў Аяесь Анціпенка ў 1994 г.11?
Апрача таго, гэтыя трактоўкі ігнаруюць вастрыню моманту, г.зн. пару зьяўяеньня твораў Багушэвіча і першыя рэакцыя на ягоную творчасьць. Акурат яны і могуць даць нам кяюч да раз-
10 Цыт. пав.: Грабовнч Грнгорій. Шевченко. якого не знаемо (3 проблематнкн снмволічноі автобіографіі'та сучасноірецепціі поета). Кнів: Крнтнка, 2000. С. 160.
11 Анціпенка Алесь. Этнас, нацыя й нацыянальная сьвядомасьць. Да вызначэньня падставовых паняткаў II Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня. СПб: Невскнй простор. 2003. С. 42.
«Пераход ад этнасу да нацыі не зьяўляецца аднамомантнай падзеяй, паміж этнасам і нацыяй існуюць прамежкавыя формы, ці пераходныя этапы. У якасьці такога этапу можна вылучыць пэрыяд узьнікненьня, фармаваньня й існаваньня
гадкі. Адным зь першых новую дынаміку ў беларускай літаратуры прыкмеціў акадэмік Карскі, на думку якога «белорусское наречне» стала інструмэнтам літаратуры, якая мела мэтай «возмутнть простой народ протнв православной церквн н русскнх». У творчасьці Багушэвіча ён жа ўбачыў удалую праклямацыю ў лацінскім духу зь безумоўнай мэтай «вызвать смуту в русском семействе»12.
Рэпліка Карскага ўказвае, што творы Багушэвіча несьлі набой асаблівай ідэнтычнасьці са сваёй уласнай дынамікай разьвіцьця, адчувальнасьцю і гарызонтам спадзяваньняў. У іхупершыню Беларусь пачала мысьліцца як нацыя, якая патрабуе, каб «тутэйшая» ідэнтычнасьць і «тутэйшая» літаратура ператварылася ў ідэнтычнасьць і літаратуру нацыянальную. Пасьля Багушэвіча ўжо немагчыма было адмаўляць, што беларуская мова можа быць мовай паўнавартаснай мастацкай літаратуры. Дзякуючы ягонай творчасьці адбывалася дывэрсыфікацыя інтэлектуальнага дыскурсу: у ягоных рамках сталі магчымыя палемікі, дыскусіі, жанравае і тэматычнае ўзбагачэньне, росттворчай канкурэнцыі. Неўзабаве якасна зьмяніліся правілы гульні — каляніяльная ўлада вымушаная была дапускаць існаваньне асобных анкляваў беларускасыді, каб захоўваць фасад прыстойнасьці.
Крытэр вонкавай нарацыі, які быццам збліжае Багушэвіча зь пісьменьнікамі ранейшай, марцінкевіцкай школы, абсалютызуецца тымі, хто ня любіць альбо ня ўмее чытаць саміх тэкстаў. Яны застаюцца закладнікамі цяперашняга моманту, калі насаджаная культурная асыміляцыя альбо брутальна навязаная культурная гібрыднасьць вымушаюць зусім іначай глядзець на гэ-
старажытных княстваў ... Княства як этнадзяржаўнае ўтварэньне ёсьць пачатковым элемэнтам нацыяўтваральнага працэсу». Думка Анціпенкі здаецца такой дзіўнай празь зьмешваньне ім працэсу нацыятварэньня і фармаваньня нацыянальнай міталёгіі, у якім вядучую ролю адыгрывае ўзьвелічэньне раньніх формаў этнічнай дзяржаўнасьці.
12 Цьвікевіч А. «Западно-русснзм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX ст. Менск: Навука і тэхніка, 1993. С. 336.
туто цалкам дапушчальнлто ў XIX ст. дыхатамію, робячы немагчымым яе гульнёвае выкарыстаньне з мастацкай мэтай. У выпадку Багушэвіча псэўданіміка была знакам, што беларуская ідэнтычнасьць як масавы фэномэн яшчэ не існуе і што ў сьвядомасьці пісьмсньніка адбывасцца сутыкненьне колькіх ідэнтычнасьцяў. Гэтая псэўданіміка таксама тлумачылася ты.м, што аўтару як польскаму актывісту і літоўскаму шляхціцу зь цяжкасьцю давалася атаясамленьне з новай і пастаянна прыніжанай беларускай нацыянальнасьцю, якая ня мела моцных пазыцыяў, застаючыся нечым накшталт ганебнага кляйма. Пасьля Багушэвіча гэтас самапрыніжэньнс як вынік інтэрнацыяналізацыі клясавых, культурных і нацыянальных стэрэатыпаў таксама станс тэмай твораў беларускіх пісьменьнікаў.
Асаблівасьць Багушэвіча часта бачаць там, дзе яна не была нейкай асаблівай. Напрыклад, што ён на падставе моўнага крытэру ўпсршыню з такой яснасьцю акрэсьліў арэал пражываньня беларускай нацыі. Альбо зь нечуванай сілай выступіў у абарону беларускай мовы. Альбо намацаў сілавыя кропкі беларускай гісторыі. Выключнасьць Багушэвіча палягае ў іншым. Яму выпала важная культурная роля стваральніка міту беларускага адраджэньня. які адно і змог падштурхнуць «больного белоруса Севсро-Западного края» да ўдзелу ў нацыянальным руху зь недвухсэнсоўнымі палітычнымі мэтамі.
Гэты міт ссоўваў пэрспэктыву і оптыку, дазваляў глядзсць на Бсларусь як на спадкаемніцу нейкага цудоўнага казачнага каралеўства. Акурат гэты анталягічны міт ляжыць у падмурку ўсёй мадэрнай беларускай культуры. Беларуская нацыянальная культура ня мовацэнтрычная, але мітацэнтрычная. Як ні дзіўна сёньня гучыць, толькі ўсьведамлсньня асаблівасыді беларускай мовы пастаянна неставала для старту беларускага нацыяналізму. Так уладкаваная чалавсчая псыхіка — мова была нечы.м будзённым і як бы само сабой зразумелым. Яна ляжала на паверхні, была даслупная і нібы значыць — была банальная. За выняткам буйных гарадоў, у XIX ст. беларуская .мова гаворка гучала ўсюды на бсларускай этнічнай тэрыторыі. Асаблівага рэзону адраджаць яс не
існавала, што нельга было сказаць пра велічныя традыцыі згаслай бсларускай дзяржаўнасьці.
Адно дотык да вечнасьці і трансцэндэнтнасьці матываваў да ахвярнасьці і дзейнасыді ў імя нейкай абстрактнай нацыянальнай супольнасьці, якая не гтрыносіць імгненнай матэрыяльнай выгады і, больш за тое, часта суправаджаецца палітычным перасьледам.
Тое, што Багушэвіч намагаўся ўпісаць беларускую ідэнтычнасьць ў болын шырокую польскую, не прасочваецца тэкстуальна. Ягоны нацыяналізм быў сынтэтычны, маральна фарбаваны і дэзынтэграцыйны што да паноўнай ідэалёгіі. У адрозьнсньне ад Украіны у Беларусі да інкарпарацыі ў Расейскую імпэрыю наўрад ці існавалі ўяўленьні аб уласнай гістарычнай традыцыі, адрознай ад гістарычнай традыцыі Рэчы Паспалітай зь яе палітычнай мінуўшчынай і культурнымі дасягненьнямі. Багушэвічу давялося гэта ўлічыць, і загэтым Рэч Паспалітая, у параўнаньні зь Літвой і Полацкім княствам, у ягоным наратыве ссунутая на задні плян. Тым самым паміж польскай і бсларускай кулыурнай, палітычнай і гістарычнай спадчынай была створаная пэўная дыстанцыя. Гэтая канцэпцыя азначала разорву з традыцыямі польскага культурнага патэрналізму ў Беларусі. Зь яе вынікала, што беларуская і польская нацыі маглі ўвайсьці ў адзіную эўрапейскую наднацыянальную супольнасыдь як два раўнапраўныя суб’екты.
Ды і мы ці не застаёмся ў палоне каляніяльнага мысьленьня, калі мяркуем, што мэта Багушэвіча палягала ня столькі ў тым, каб выклікаць да жыцыдя беларускі нацыяналізм, колькі пахіснуць ідэалягічны дыктат і ўладную магутнасьць імпэрскай мэтраполіі, у прыватнасьці, канцэпцыю трыадзінай расейскай нацыі? (Маўляў, ва ўмовах нарастаючай мадэрнізацыі і адсутнасьці хоць якіх значных культурных рэсурсаў беларускі рух асуджаны быць аб'ектам маніпуляцыі з боку больш магутных суседзяў.) I што ўдар у адказ на ўзмацненьне русіфікацыі маглі нанесьці толькі палякі, бо беларусы на яго былі арганічна няздольныя?
Трактоўка Багушэвіча як польскага пісьменьніка, які пісаў на палітычную замову, сама ў найвышэйшай ступені палітызаваная. Багушэвіч здолеў выйсьці за межы гэтай польска-расейскай дыхатаміі, хаця і выкарыстоўваў паэзію для адлюстраваньня пэўных палітычных настрояў (яе немагчыма разглядаць у адрыве ад адносінаў нацыянальныя ідэалёгіі — імпэрскія галасы — галасы народнага супраціву).
Значэньне Багушэвіча шмату чым супадае са значэньнем Шаўчэнкі для ўкраінскага нацыяналізму. I першы і другі, кажучы словамі Р. Грабовіча, зьдзейсьнілі пералом, які «палягае ня так у тэматызаваным («гістарыязофскім», «нацыятворчым») зьмесьце [іх] слова... яку самім голасе, у пераацэнцы, нават адкрыцьці суб’екта, індывідуальнасьці»13.
Багушэвіч — цэнтральная постаць у мадэрнай беларускай гісторыі. Ен прапанаваў новы тып слоўніка і граматыкі нацыянальнай традыныі. У ягоных творах упершыню ў беларускай гісторыі аб’скт калянізацыі, палітычнага, клясавага і сацыяльнага прыгнёту набыў свой голас. Селянін-беларус у ягонай паэзіі — суб екг нацыянальнага дыялсгу і зацікаўлены адрасат нацыянальнага пасланьня, чалавек з разьвітай этнічнай інакшасьцю, Няма сэнсу дадаваць, што гэты вобраз быў ідэалягічнай канструкцыяй, якая разыходзілася з рэальным станам рэчаў. Усьведамленьне ўтаггічнасьці гэтага бачаньня прыводзіла нацыянальных актывістаў да дэпрэсіяў і разгубленасьці пасьля прайграных у чарговы раз палітычных кампаніяў.
Ранейшая літаратурная і ідэалягічная традыцыя адмаўляла самадастатковы сэнс творчасьці на беларускай мове і чалавечнасьць мужыка-беларуса саму па сабе (яна быццам зьяўляецца ў меру ягонага ператварэньня ў паляка альбо расейца), і Багушэвічу выпала важная роля парушыць гэтую мадэль. На зьмену зьяднаньня грамадзкай асобы — уласна аўтара — зь ягонай літаратурнай праекцыяй, ягоным голасам прыйшла тэматызацыя адсутнага
13 Грабовнч Г. До гштання про крнтнчне самоусвідомлення в украінській думці XIX ст.: Шевченко, Куліш, Драгоманов II Сучасність. 1996. № 12. С. 92.
ўперад суб’екта. Адкінуўшы пашыраны сярод паноўных клясаў звычай ганіць ніжэйшыя слаі, Багушэвіч зрабіў стаўку на іх гуманізацыю і ачалавечваньне, ператварэньне ў бок, які можа быць зацікаўленай аўдыторыяй.
Выяўленыя ім наратары пазытыўныя: нягледзячы на свой сацыяльны статус, яны прытрымліваюцца стаічных поглядаў і хрысьціянскіх ідэалаў валодаюць унутранай свабодай. Яны разважлівыя і дасягаюць высокага ўзроўню самасьвядомасьці, жывучы ў згодзе з розумам і прыродай. Такая пазыцыя мела далёкасяжныя наступствы. Калі маральнае права на баку селяніна. то можна апраўдаць і супраціў уладзе14.
Унутрана шляхетны селянін паказаны больш свабодным, чым разбэшчаны і ганарысты пан, раб грамадзкіх умоўнасьцяў і асабістых жарсьцяў. Аддаючы перавагу ўнутранай сфэры, сьвету індывідуальных пачуцьцяў і перажываньняў, але не публічным драмам, Багушэвіч сьцьвярджаў, што людзі ў сваіх паводзінах павінны кіравацца не пустой пыхай і палітычнай ляяльнасьцю, a імкненьнсм выконваць маральныя законы, усталяваныя Госпадам і ггрызнаныя сельскім грамадзтвам.
Багушэвіч заклаў базу, на якой узьнік беларускі нацыянальны рух, базу, на аснове якой пазьней пачаў фар.мавацца новы палітычны кансэнсус. Зь цягам часу пэўныя распрацаваныя ім культурныя сымбалі і міты сталі агульнапрынятымі ў беларускім грамадзтве. Візія Багушэвіча здолела стаць агульным пунктам, на якім стваралася новая нацыянальная сьвядомасьць, якраз таму. што яна заставалася ўсяго толькі праектам, агульным накідам, дапалітычным і сфармуляваным адно ў агульных рысах. Паэтычнас мысьленьне Багу'шэвіча па-свойму значна шырэйшае за дыскурс палітыкі зь ягонай утылітарнасьцю, прызсмленасьцю. масай умоўнасьцяў. Яму ўласьціва візіянэрская сіла і асаблівая пранікнёнасьць, глыбінная эмацыйнасьць і павышаная адчувальнасьць да дабра і зла.
14 Пар. Шкандрнй Мнрослав. В обіймах імперіі. Російська і украінська літературн новітньоі добн. Кнів: Факт. 2004. С. 212.
Да Багушэвіча беларускага нацыяналізму як суцэльнага каштоўнаснага сьвстагляду, а таксама палітычнай і кульдурнай ідэалёгіі не існавала, а літаратурная творчасьць на беларускай мове была ў найлепшым разе аргумэнтам на карысьць мадэрнай нацыянальнай сьвядомасьці, а не фундатарам гэтай сьвядомасьці. Ды і ў першыя гады XX ст. было ўсяго толькі двух беларускіх нацыяналістаў, здольных весьці эфэктыўную арганізацыйную дзейнасьць. Гэтым двум людзям, якія псражылі ўплыў Багушэвіча. Вацлаву Іваноўскаму і Івану Луцкевічу, мы абавязаныя стварэньнем мадэрнай беларускай літаратуры, якая заклала аснову ддя пашырэньня нацыянальнай ідэнтычнасьці, а таксама пачаткамі ўласна беларускага палітычнага мысьленьня.
ЗАКЛЮЧЭНЬНЕ
Чорная дзюра Беларусь. Існуюць мясьціны, якія выпалі з новай Эўрсты. Яны выбіліся з часу і ўтрацілі сілу. Існуюць буйныя, значныя, некалі ажыўленыя гарады, якія падупалі ў нянавісьці, у самаізаляцыі і ўрэшце ў ваіше: такі прыклад дае Бялград — гораду, які калісьці быў скрыжаваньнем Эўропы, болыа не пазнаць. Але можна сустрэць цэлыя мясцовасьці, краіны і дзяржавы. Такі выпадак уяўляе Беларусь, хаця праз гэтую краіну пралягаюць найважнейшыя транспартныя шляхі паміж Усходам і Захадам. Хваля зьменаў у найбліжэйшых суседзяў — у Польшчы, Літве, Украіне, нават у Расеі — не закранула яе, ня выклікала нават зьмякчэньня рэжыму. Наша карціна Эўропы будзе няпоўнай / абсалютна фалыйывай, калі мы зстлюшчым вочы на магчымасьць, больш за тое, на існаваньне «чорных дзюр» у Эўропе.
Шяёгель Карл. Архіпэляг Эўропа. Osteuropa. 2005. № 8.
Беларусь — гэта перажытак, выспа ў моры дэмакратыі і свабоды, якое ўвесь час пашыраецца. Выспы часам вельмі патрэбныя, але гэтая — зусім не. Чым хутчэй зьнікне, тым лепш для нас усіх.
Качынскі Лех. прэзыдэнт Польшчы. Gazeta Wyborcza. Травень 2006.
Відавочнас спазьненьне беларускага нацыяналізму ў параўнаньні нават з запозьненым украінскім, ягонае павярхоўнае
разьвіцьцё, няздольнасьць ня толькі заваяваць сур’ёзнай палітычнай падтрымкі, але і выклікаць масавай эмацыйнай ляяльнасьці спараджалі шматлікія, часам супярэчлівыя, часам камплемэнтарныя трактоўкі. На пытаньне, чаму элемэнтарная ў сутнасьці беларуская ідэя была вызначана так позна, спрабавалі даць адказ зьвяртаючыся да камунікацыйных каналаў. Яны падкрэсьлівалі аддаленасыдь Беларусі ад асноўных транспаргных шляхоў сярэднявечнай і раньнемадэрнай Эўропы і тлумачылі позьняе ўзьнікненьне беларускага нацыяналізму дыстанцыяй да асноўных культурных цэнтраў Захаду таго часу. Як пісаў Ян Станкевіч, супрацьпастаўляючы Беларусь болын пасьпяховайу пляне нацыятварэньня Прыбалтыцы альбо аўстрыйскай Галіччыне:
Народы, падпалыя пад заходнеэўрапейскі ўплыў (швэдзкі, нямецкі, ангельскі і інш.), барзьдзей адроджуюцца, чымся народы, падпалыя пад уплыў расейскі'.
Энэргетычныя інтэрпрэтацыі завастралі ўвагу на эканамічнай адсталасьці Беларусі, адсутнасьці ў беларускага этнасу жыцьцёвай энэргіі і беднасьці гаспадарчых рэсурсаў, якіх заледзьве ставала на простую рэпрадукцыю насельніцтва, ня кажучы ўжо пра нейкую інтэнсіўную культурную дзейнасьць. Нямсцкі гісторык Бэрнард Кяры2 называў Беларусь часоў апошняй нямецкай акупацыі краінай экстрэмальнага земляробства, крайне адсталым рэгіёнам, дзе немцы маглі дазволіць сабе больш бесчалавечныя акцыі, чым, напрыклад, на Украіне. Гэтае сьцьверджаньне можна экстрапаляваць і да эпохі расейскага імпэрскага, польскага і літоўскага панаваньня.
Культурныя трактоўкі ўлічвалі адсутнасьць высокай культуры, заснаванай на беларускай мове ў дамадэрны і раньнемадэрны час,
1 Станкевіч Ян. Гістарычныя творы. Менск: Энцыклапедыкс, 2003. С. 475.
2 Гл. К’яры Бернгард. Штодзённасць за лініяй фронту. Мінск, 2005.
забарону кнігадрукаваньня на ёй у сувязі з ростам нацыяналістычных настрояў сярод імпэрскай бюракратыі і яшчэ раней — самой назвы Беларусь, зацьверджанай царом Мікалаем I.
Пры спасыдках на рэлігійную спэцыфіку рыма-каталіцкае нацыянальна сьвядомае псраважна памсшчыцкае асяродзьдзе супрацьпастаўлялася данацыянальнаму пераважна праваслаўнаму сялянству. Скасаваньнс ўніяцкай канфэсіі ўзводзілася ў ранг нацыянальнай катастрофы, якая нанесла аграмадную шкоду беларускаму адраджэньню, а на канфэсійную разьяднанасьць паміж сялянамі праваслаўнага і каталіцкага веравызнаньня ўскладалася адказнасьць за перашкоды ва ўстанаўленьні трывалых нацыянальных сувязяў ва ўсім грамадзтве.
Час і ўмовы ўзьнікненьня беларускага нацыяналізму часта разглядаліся праз прызму эканамічных факгараў А мснавіта, сэпаратысцкія і нацыяналістычныя настроі ў Беларусі былі выкліканыя нераўнамерным эканамічным разьвіцьцсм пасьля рэформаў Аляксандра II, а таксама эканамічным прыгнётам карэнных земляўласьнікаў і капіталістаў, які радыкальна зьменшыла гаспадарчае значэньнс Польшчы для Беларусі і наадварот — Беларусі для Польшчы.
Рост чыгуначнай сыстэмы, увядзсньне ўсеагульнай вайсковай павіннасьці ў 1874 г., міграцыйныя працэсы і ўрбанізацыя былі «нашмат больш эфэктыўнымі інструмэнтамі русіфікацыі, чымся рэпрэсіўныя законы»3.
Гэтыя працэсы разбуралі ранейшую станавую структуру беларускага грамадзтва, перадучорашнім прыгонным селянінам нарэшце адкрылася пэрспэктыва прасоўваньня па сацыяльнай лесьвіцы. У другой паловс XIX ст. у Беларусі расьце прадукцыйнасьць сельскай гаспадаркі, назіраецца імклівы рост насельніцтва, павышаецца ягоная геаграфічная і сацыяльная мабільнасьць4.
3 Хнмка I. Коротка історія украінськоі ідеі' Н Крнтнка. 2003. № 11. С. 8.
4 У 1863—1897 гг. гарадзкое насельніцтва вырасла з 330 тыс. да 648 тыс.
Нарысы гісторыі Беларусі. Мінск: Беларусь, 1994. С. 318.
Зьмяншэньне польскага эканамічнага, палітычнага і культурнага ўплыву ў Беларусі ўзмацняла сацыяльнае напружаньне і ўтварала пэўны культурны вакуўм, які вымагаў запаўненьня новым культурным зьместам. Сама дэпалянізацыя абарачалася пратэкцыянізмам да мясцовага няпольскага сялянства. а таксама часткова і інтэлігенцыі. (Падобны сцэнар быў апрабаваны ў 80-х гг. XIX ст. і ў Прыбалтыцы, дзе дэгерманізацыя суправаджалася пратэкцыянізмам і папулізмам адносна латыскага і эстонскага сялянства.)
Вызваленьне сялянства зьнішчыла галоўнуто перашкоду для выхаду на арэну беларускай сялянскай інтэлігенцыі. Дабрабыт мясцовай паўпольскай шляхты грунтаваўся на натуральнай сельскай гаспадарцы, «складаючы адно цэлае з гаспадаркай рэшты Полыпчы»: «Польшча душыла Беларусь сваім зямельным калітала.м з такой сілай, што... нават Расійская імпэрыя з усёй грамадай яе дзяржаўных. палітычных і культурных засабаў нічога тут не магла парабіць»5.
Вялікія рэформы. экспансія расейскага капіталу, а таксама канцэнтрацыя ўласна польскага капіталу ў карэннай Польшчы, дзе імкліва разьвіваюцца капіталістычныя адносіны6, а таксама ўсё больш відавочная перавага расейскіх капіталістаў «у тэхналёгіі, багацьці, зброі і досьведзе» (Э. Сьміт) канчаткова пахіснулі пазыцыі польскіх земляўласьнікаў і прымусілі прызнаць Беларусь асобнай нацыяй, каб не аддаць яе ў «лапы» Масквы.
Пры вытлумачэньні прыроды беларускага нацыяналізму гаворка ішла і пра ягоныя матэрыяльныя перадумовы. Вырашальным фактарам ягонай запозьненасьці абвяшчалася няразьвітасьць капіталістычных адносінаў у краіне, бо акурат капіталізм адыгры-
5 Цьвікевіч А. «Западно-русснзм». Нарысы з псторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX ст. Менск: Навука і тэхніка. 1993. С. 188.
6 Згодна з расейскім законам 1877 г., мыта на ўвоз у імпэрыю замежных тавараў павінна было выплачвацца золатам; нямецкія і іншыя заходнія прадпрымальнікі ў адказ на гэта пачалі інвэставаць свае капіталы ў прамысловасьць памежнага зь Нямеччынай раёну Варшава—Лодзь, адкуль разьвітая сетка чыгункі дазваляла вывозіць вырабленую таварную прадукцыю ўглыбкі Расеі.
ваў вырашальную ролю ў «зборцы» (Б. Андэрсан) друкаваных моваў, выпрацоўцы з мноства роднасных мясцовых дыялектаў стандартызаванай нацыянальнай мовы з адзінымі граматычнымі і сынтаксычнымі нормамі.
У гэтай парадыгме запозьненасьць беларускага нацыяналізму наўпрост зьвязвалася зь ягонай няздольнасьцю дасягнуць узаемадзеяньня паміж сыстэмай вытворчасьці (капіталізмам) і тэхналёгіямі моўнай камунікацыі, а таксама наладзіць эфэкгыўную сыстэму адукацыі і адтварэньня культурных эліт.
Гісторыкі ўказвалі на поўную адсутнасьць у дамадэрны час кансалідаванай эліты, якая б узяла пад сваю апеку культуру на «простай» мове7. Вядучая роля ў ідэалягічнай легітымізацыі нацыяналізму на каляніяльных тэрыторыях належыць мясцовым субэлітам — чынавенству, афіцэрам, асоба.м вольных прафэсіяў, гандчярам і інтэлекіуалам. Ва Усходняй Эўропе элітамі, прадстаўленымі зьбяднелай і азлобленай шляхтай і ніжэйшым духавенствам (М. Грох выключае з «групы падгрымкі» беларускага нацыяналізму праслойку шляхты), часта і абмяжоўваецца «мазгавы штаб» нацыянальнага руху. Толыа зрэдку буйнььмі нацыяналістамі станавіліся работнікі і сяляне, якія звычайна ставілі клясавую салідарнасьць вышэй за нацыянальную. Работнікі пераходзілі на нацыяналістычныя пазыцыі адно тады, калі абвастралася працоўная канкурэнцыя паміж пралетарыятам рознага этнічнага паходжаньня, як, напрыклад, у Чэхіі канца XIX ст. У цэлым рост нацыянальнай сьвядомасьці ня ёсьць неабходным адказам на павышэньне мабільнасьці масаў. Запозьненыя нацыянальныя рухі былі вымушаныя канкураваць з клясавымі і сацыяльнымі рухамі, а грамадзкія ўмовы маглі дыктаваць іншыя адказы, калі прыгнечанае насельнінтва змушана адмаўляцца ад этнічнай спадчыны і разьвіваць сацыяльную і палітычную сьвядомасьць. Выбар, адкрыты для яго, улучаў таксама разьвіцьцё альтэрнатыўных нацыянальных ляяль-
7 Сагановіч Генадзь. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. Мінск: Энцыклапедыкс. 2001. С. 182.
насьцяў. Для беларускага сепяніна сацыялізм і асыміляцыя ў расейскую альбо польскую нацыю былі значна больш прыцягальнымі альтэрнатывамі беларускаму нацыяналізму.
У пару ўзьнікненьня бсларускага нацыяналізму якасьць і колькасыдь беларускай эліты заставаліся вельмі нізкімі. М. Грох ставіць у адзін шэраг беларускі, македонскі і эстонскі нацыяналізмы на той падставе, што эліта гэтых нацыяў складалася з прадстаўнікоў ніжэйшай інтэлігенцыі: настаўнікаў ніжэйшых школаў, дзяржаўных клеркаў і фэрмэраў. Яна практычна не ўлучала вышэйшых слаёў інтэлігенцыі, а менавіта выкладнікаў сярэдніх школаў, дзяржаўнага чынавенства і асобаў вольных прафэсіяў8. Да таго ж, беларускі нацыяналізм вымагаў зьмены традыцыі і паводзінаў эліты, а нацыянальныя дзеячы дзеля іхняга сацыяльнага паходжаньня не патрапілі таго зрабіць.
Гісторык Генадзь Сагановіч абгрунтоўваў «складанасьць і марудлівасьць» беларускага нацыятварэньня (этнакансалідацыйных працэсаў, згодна зь ягонай тэрміналёгіяй) таксама суіснаваньнем розных самавызначэньняў насельніцтва і позьнім зьяўленьнем назвы «Беларусь», «беларусцы». Акрамя ўсяго гэтага, ён зважаў на вайсковыя абставіны, а менавіта на разбуральныя войны XVI— XVII ст. як на важны рэзон нсвыразнасьці нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў («этнічнай сьвядомасьці», згодна зь ягонай тэрміналёгіяй). Задоўга да Г. Сагановіча «нячыстай», не мабілізуючай назвай «Беларусь» тлумачыў слабасьць беларускага нацыяналізму мовазнаўца і гісторык Я. Станкевіч.
Сярод фактараў, якімі тлумачаць спазьненьне беларускага нацыяналізму, фігуруюць таксама неўнармаванасьць, граматычная нестандартызаванасыдь беларускай мовы і нераспрацаванасьць гістарычнай традыцыі, і адсутнасьць унівэрсытэту ў Віленскай навучальнай акрузе пасьля польскага паўстаньня 1830—1831 гг.9.
8 Грох Мнрослав. Орнентацня в тнпологнн // Ab Imperio. 2000. № 2.
9 Сталюнас Дарюс. Національна політнка Російськоі імперіі в Північно-Західному краі
Акурат адукацыйнымі рэсурсамі — існаваньнем унівэрсытэтаў у Харкаве і Кіеве і іх адсутнасьцю на беларускай этнічнай тэрыторыі — тлумачыць якасныя адрозьненьні беларускага і ўкраінскага нацыяналізмаў А. Мілер. Калі ў Нямеччыне, Францыі і Вялікабрытаніі ўнівэрсытэты былі эфэктыўнымі праваднікамі цэнтралізатарскага нацыяналізму, у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе яны станавіліся апірышчам супраціву асымілятарскім высілкам уладаў. Харкаўскі і Кіеўскі ўнівэрсытэты, насуперак жаданьню ўладаў. аб'ектыўна спрыялі разгортваньню ўкраінскага нацыяналізму. У першай палове 60-х гг. XIX ст. студэнты складалі больш чым 70 % ягоных актывістаў10.
Для Тыматы Снайдэра найважнейшай прычынай няўдачы беларускага нацыяналізму ў XIX ст. ёсыдь адсутнасьць нацыянальнага «П’емонту» і, шырэй, вымываньне з краіны нацыянальных актывістаў і няздольнасьць прыцягнуць звонку рэгурсы, неабходныя для нацыянальнай дзейнасьці:
Тыя чешматлікія дзеячы, якія спрабавалі надаць імпульс беларускаму нацыянальнамуруху з далёкага Кракава, амаль што не знаходзілі ахвотных да супрацы ды й самі мелі ўсе шанцы захлынуцца ў навакольнай польскай стыхіі. Усё, што яны выдавалі па-беларуску на тэрыторыі Ўсходняе Прусіі, каб быў нейкі плён, даводзілася перапраўляць на вялізныя адлегласьці".
та пнгання про вніцнй навчальннй заклад після польського повстання 1863—1864 років, Схід-Захід. Історнко-культурологічннй збірннк, Внп.7: Спеціальне вццання «Універснтетн та націі в Російській імперіі». Харків — Кнів: Крнтнка, 2005, С. 214.
10 Мнллер А. Украннскнй вопрос в полнтнке властей н русском обшественном мненнн (вторая половнна XIX в.). Санкт-Петербург: Алетейя, 2000. С. 147—148.
11 Гл. Snyder Timothy. The Reconstruction of Nations. Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus 1569—1999. New Haven: Yale University, 2003. P. 367. Цыт. пав.: Снайдэр Тыматы. Адбудова нацый. Польшча, Украіна, Летува, Беларусь. Спрэчкі за літоўска-беларускую Айчыну // Дзеяслоў. №11—13. 2004.
Надзвычай цікавыя сынтэтычныя сацыялягічныя трактоўкі беларускага нацыяналізму, якія тлумачаць спэцыфіку ўзьнікаючага беларускага нацыяналізму з пэрспэктывы сацыяльнай структуры беларускага і суседніх грамадзтваў. Аўтарам наватарскага сацыялягічнага дасьледаваньня быў сацыёляг зь Мічыганскага ўнівэрсытэту Стывэн Л. Гут’е12.
Гут’е выходзіў з канцэпцыі нацыяналістычнай мабілізацыі Карла Дойча, паводле якой нацыяналізм — гэта зь неабходнасьцю масавы фэномэн, які ёсьць адным з магчымых адказаў на новыя формы сацыяльнага прыгнёту. Здольнасьць нацыі да мабілізацыі залежыць ад масавай падтрымкі, якую здольная выклікаць нацыянальная ідэя. а посьпех альбо крах нацыянальнага руху нельга аналізаваць, выходзячы толькі з факту ўзьнікненьня палітычных альбо інтэлекгуальных элітаў у той ці іншай нацыі.
Скарыстоўваючы дадзеныя першага перапісу насельніцтва Расейскай імпэрыі ў 1897 г. і зробленыя на іх падставе ўласныя разьлікі, Гут’е прааналізаваў такія сацыялягічныя паказьнікі, як пісьменнасьць, прафэсійная кваліфікацыя, узровень адукацыі, суадносіны сельскага і гарадзкога насельніцтва і дэмаграфічныя тэндэнцыі.
У 1897 г. з гледзішча ўзроўню ўрбанізацыі, індустрыялізацыі і адукацыі Беларусь знаходзілася ззаду большасьці іншых рэгіёнаў у Расеі і была надзвычай адсталым рэгіёнам у параўнаньні са стандартамі Заходняй і Цэнтральнай Эўропы. У эўрапейскай Расеі толькі на Урале і ў Волга-Вяцкім раёне быў ніжэйшы ўзровень урбанізацыі, чым у Беларусі.
Паводле Дойча, гарадзкое насельнінтва ёсьць адным зь відаў сацыяльна і палітычна актыўнага насельніцтва. Беларусь была ня толькі адсталым рэгіёнам з гледзішча ўрбанізацыі, але і самі беларусы былі найменш урбанізаванай нацыянальнай групай у
12 Guthier Steven L. The Belorussians: National Identification and Assimilation, 1897— 1970. Part I: 1897—1939. Soviet Studies. Jan., 1977.Vol. 29. № 1 P. 37—81. Part 2. Vol. 29. Apr., 1977. №2 P. 270—283.
сваім этнічным рэгіёне. У 1897 г. толькі 8,2 % беларускага насельніцтва жыло ў гарадох, якія налічвалі больш за 10 тыс. жыхароў. (Характэрна, што ў 1897 г. наватэтнічна расейскія гарады і сёлы, што налічвалі 2 тыс., 5 тыс., нават 10 тыс. жыхароў ня мелі такіх мабілізуючых фактараў, як рэгулярныя газэты, сярэднія школы і буйныя прамысловыя прадпрыемствы.)
Узровень урбанізацыі беларускамоўнага насельніцтва быў вельмі нізкі. У 1897 г, заледзьве 1 % беларусаў жыў у гарадох, што налічвалі больш як 20 тыс. чалавек. Яны складалі толькі 10 % насельніцтва гэтых гарадоў У Беларусі сярод гарадоў з насельніцтвам, меншым за 50 тыс. чалавек, якія не былі губэрнскімі цэнтрамі, да 1905 г. толькі ў Гомелі выдавалася газэта. Яе выхад доўжыўся... 3 тыдні.
Яшчэ адным крытэрам вызначэньня актыўных сацыяльных групаў, паводле Дойча, ёсьць гграфэсійная структура насельніцтва. Нацыянальна сьвядомых беларусаў было мала і паводле гэтага крытэру. Пераважная большасьць бсларусаў была занятая ў традыцыйнай сельскай гаспадарцы — 92 % у 1897 г. Толькі 1,1%, альбо 59 тыс., былі занятыя ў прамысловасьці, гтрацавалі на заводах і фабрыках, у будаўніцтве альбо на транспарце. У той час як беларусы складалі тры чвэрткі насельнііггва ў сельскай мясцовасьці, яны давалі ўсяго толькі адну чвэртку занятых на заводах і фабрыках, у будаўнічай індустрыі і транспарце.
Яшчэ адной крытычнай гтраблемай для патэнцыйнага нацыянальнага руху ў 1897 г. была скрайняя нешматлікасьць сярод беларусаў прадстаўнікоў свабодных прафэсіяў і сярэдняй клясы. Дзеля гэтага на мяжы стагодзьдзяў у беларусаў адсутнічала адукаваная і самаахвярная праслойка, на якую кладзецца асноўны цяжар пашырэньня нацыяналістычных ідэяў і якая выдае асноўныя фінансавыя рэсурсы, каб падтрымаць намаганьні для эфэктыўнай нацьіянальнай прапаганды. Яе пераважная большасьць не зьбіралася забясьпечваць кадры альбо фінансава памагаць беларускамоўным школам, нацыяналістычнаму друку, тэатрам альбо музэям. Мізэрная колькасьць беларускамоўных, занятых у сыстэме адукацыі, юрыспрудэнцыі, мэдыцыне альбо адміністрацыі,
не пажадала падтрымаць першых ініцыятываў беларускага нацыяналізму.
Вынікам нястачы кваліфікаваных спэцыялістаў і сярэдняй клясы быў нізкі ўзровень пісьменнасьці і адукацыі. У 1897 г. звыш трох чвэртак беларускамоўнага насельніцтва ў веку паміж 10 і 49 гадамі былі непісьменныя. Толькі тры з тысячы беларусаў атрымалі сярэднюю альбо вышэйшую адукацыю. 3 гледзішча пісьменнасьці беларусы апынуліся далёка ззаду ўсяго астатняга насельніцтва Паўночна-Заходняга краю. Толькі ў дзьвюх самых заходніх губэрнях, Гарадзенскай і Віленскай, узровень пісьменнасьці быў значна вышэйшы і супастаўны зь іншымі нацыянальнасьцямі.
У 1897 г. 58,5 % беларусафонаў у Віленскай губэрні і 30,3 % у Гарадзенскай губэрні былі рыма-каталікі. Аднак высокі ўзровень пісьменнасьці сярод беларусаў у заходніх губэрнях не суправаджаўся большай доляй беларусаў сярод гараджан, кваліфікаваных спэцыялістаў, сярэдняй клясы альбо пралетарыяту. Тым ня менш, прынамсі, паводле такога крытэру мабілізацыі, як пісьменнасьць, беларусы Віленскай і Гарадзенскай губэрняў значна выпярэджвалі сваіх суродзічаў на ўсходзе.
Вось жа, на мяжы XIX і XX ст. беларусы былі горш падрыхтаваныя да выклікаў мадэрнізацыі, чым жыды, расейцы і палякі. У параўнаньні зь імі беларусы былі бяднейшыя, больш непісьменныя і мснш урбанізаваныя. Сярод іх амаль не было прадстаўнікоў сярэдняй клясы і кваліфікаваных спэцыялістаў. 3 гледзішча нацыянальнай сьвядомасьці, адукаванай праслойкі і фінансавых рэсурсаў беларусы адставалі адусіх іншых нацыянальнасьцяў рэгіёну, за выняткам, мабыць, літоўцаў:
У 1897 г. рэсурсы, даступныя беларускаму нацыянальнаму руху, былі скрайне абмежаваныя... Сярод беларусаў амаль не было сярэдляй клясы альбо кваліфікаваных спэцыялістаў, групаў, якія паўсюль служаць апірышчам актывістаў нацыяналізму на ягоных раньніх стадыях. Урбанізацыя і індустрыялізацыя яшчэ не стварылі хоць якога знач-
нага беларускага пралетарыяту здольнага служыць фокусам нацыяначістычнай агітацыі. Непісьменнасьць нагэтулькі дамінавала ў населеных беларусамі мясцовасьцях, што нацыяналісты па сутнасьці апынуліся пя ў стане знайсьці спосаб данесьці свае ідэі масам. Калі нацыяналісты хацелі заснаваць беларускамоўныя школы, каб вырашыць гэтую праблему, яны мелі ў распараджэньні толькі 64 настаўнікі на 100тыс. беларусаў, чыя родная мова была беларускай.
V 1897 г. колькасьць сьвядомых, падрыхтаваных беларусаў з адпаведнымі ўменьнямі была недастатковая для таго, каб весьці інтэнсіўную і шырокамаштабную нацыяналістычную агітацыю сярод пяці з паловаіі мільёнаў беларусаў. Яшчэ адной сур ’ёзнай перашкодай быў факт, што скрайне абмежаваныя рэсурсы, даступныя беларускаму нацыяпалізму, былі шырака расьцярушаныя'3.
У тагачаснай Беларусі не існавала таксама буйнога гораду, здольнага сканцэнтраваць абмежаваныя іьггэлектуальныя і матэрыяльныя рэсурсы беларускага народу. Ягоны этнічны арэал ня меў гораду, супастаўнага значнасьцю з Рыгай у Латвіі альбо Талінам ці Тарту ў Эстоніі. V 1897 г. юводзін буйны горад ня быў беларускім паводде свайго характару. Адно ў Магілёве беларусы складалі прыблізна чвэрць насельніцтва. У гарадох, дзе насельніцтва перавышала 20 тыс. жыхароў, беларусы складалі толькі адну сёмую частку занятых ня ў сельскай гаспадарцы работнікаў, адну пятую кваліфікаваных спэцыялістаў і адну сёмую ад тых, хто меў адукацыю, вышэйшую ад пачатковай. Вось жа, пераважная большасьць слаба мабілізаванага насельніцтва была сканцэнтраваная ў вёсках і мястэчках. Таму імавернасыдь кантакту і ўзаемадзеяньня паміж нацыянальна сьвядомымі беларусамі была нізкая. Так-
13 Guthier Steven L. The Belorussians: National Identification and Assimilation, 1897— 1970. Part I: 1897—1939. Soviet Studies. Vol. 29. Jan., 1977. № 1 P. 48.
сама гарадзкая меншасьць кваліфікаваных спэцыялістаў была расьцярушаная па розных гарадох:
Наяўнасьць буйнога гораду, які быў бы беларускі.м паводле этнічнага складу і нацыянальных прыхільнасьцяў, была крытыччай умовай беларускага нацыянальнага руху. Эфэктыўны нацыяналізм меў патрэбу ў магніце, які прыцягваў бы бедныя матэрыяльныя / інтэлектуальныя рэсурсы беларускага народу. Пакуль гэтыя рэсурсы заставалася расьцярушаныя ўрэгіёне, нацыяналісты не маглі заручыцца адэкватнай падтрымкай такіх мабілізуючых фактараў, як друк, школы і тэатры на чацыянальнай мове і эфэктыўная палітычная арганізацыя. Больш за тое, прыцягваючы беларусаў з шырокага арэалу, буііны горад стымуляваў бы ішпэграцыю розных беларускіх рэгіёнаў, якія ў тую пару былі слаба зьвязаныя. У першай чвэрці дваццатага стагодзьдзя Вільня і Менск спаборнічалі міжсобку на права дамінаваць у Беларусі. Аднак у 1897 г. аніводзін з гэтых гарадоў ня быў цэнтрам нацыяналізму беларусаў, якія складалі менш чым 10 адсоткаў часелыпцтва кожнага гораду, а ў Вільні іх пераўзыходзілі колькасьцю тры другія нацыянальнасыр. Толькі пасьля ўтварэньня БССР у 1922 г. у Беларусі пачаў разьвівацца горад, які стаў канчатковым нацыянальным цэнтрам'4.
Такім чынам, на мяжы XIX і XX ст. беларусы былі народам, не гатовым да доўгай нацыянальнай барацьбы. У 1897 г. такая перавага, як колькаснае дамінаваньне ў Паўночна-Заходнім краі, была патэнцыйная, але не рэальная, бо беларускія масы былі палітычна пасіўныя і нацыянальна несьвядомыя. Надзвычайную сла-
'4 Guthier Steven L. The Belorussians: National Identification and Assimilation, 1897— 1970. Part2. 1897—1939. Soviet Studies. Vol. 29. Jan., 1977. P48^19
басьць беяарускага нацыянаяізму, якая выразіяася ў яго няздояьнасыді кантраяяваць паяітычны лёс свайго народу, Гут’е тлумачыў тым, што ягоныя патэнцыйныя прыхіяьнікі быяі сельскай масай зь неакрэсьденым усьведамяеньнсм нацыянаяьнай ідэнтычнасьці аяьбо наагул бсзь яе15.
Пасьяя Гут’е мэтады гістарычнай сацыялёгіі дяя анаяізу вытокаў беларускага нацыяналізму скарыстаў Павал Церашковіч16. Паводле яго ў пару ўзьнікненьня мадэрных нацыяналізмаў беларусы і ўкраінцы былі народамі, якія былі ў роўнай ступені падатлівыя да і.мпэрскіх асыміляцыйных пагрозаў. Сярод агульных прычынаў, што абцяжарылі іхнюю нацыянальную кансалідацыю, ён называе недастатковую гістарычнасьць (адсутнасыдь рэальнай дзяржаўнасьці ў да.мадэрнай мінуўшчыне), канфэсійнуто блізіню да рассйцаў і запозьненую кадыфікацыю літаратурных моваў. Беларусы прайгралі спаборніцтва з украінцамі ў нацыятварэньні з прычыны большай мадэрнізацыйнай адсталасьці беларускага грамадзтва і мсншай этнічнай і канфэсійнай гамагеннасьці17.
Большы размах украінскага руху тлумачыцца розьніцай сацыяльных рэсурсаў нсабходных для нацыянальнай мабілізацыі, — адноснай шматлікасьцю ўкраінскай інтэлігенцыі і мабілізуючай сацыяльнай роляй гістарычнай памяці пра гстманшчыну. Ва ўкраінскім грамадзтвс ня толькі існавалі сацыяльныя групы, здольныя рэкрутаваць са свайго асяродзьдзя нацыянальных актывістаў але і агульная мадэрнізацыйная гатоўнасьць да ўспрыняцьця нацыянальнай ідэалёгіі была вышэйшая18.
15 Guthier Steven L. The Belorussians: National Identification and Assimilation. 1897— 1970. Part 2. 1897—1939. Soviet Studies. Vol. 29. Apr.. 1977. №2. P. 282.
]6 Терешковнч Павел. Украннцы н белорусы: сравннтельный аналнз формнровання нацнй на фоне нсторнн Центрально-Восточной Европы XIX — начала XX ст. // Псрекрёсткн. Журнал нсследованнй восточноевропейского пограннчья. 2004. № 1—2. С. 10—32.
17 Тамсама. С. 11.
18 Тамсама. С. 13, 15.
Грамадзтва Ўкраіны вылучалася большай этнічнай гамагеннасьцю і большай удзельнай вагой карэннага насельніцтва. Адрозна ад Беларусі, удзельная вага палякаў і жыдоў у дэмаграфічнай структуры грамадзтва была меншая, а колькасыдь фармальна вольнага сельскага насельніцтва (маларасійскага казацтва) — большая (у 1817 г. 496 тыс. мужчын). Менш жорсткія формы на Ўкраіне меў прыгон — у 1834 г. 56,85 % украінскіх сялян проці 64,8 % беларускіх былі прыгонныя. У 1858 г. колькасьць прыгонных сялян на Ўкраіне ўпала да 44,24 %, а ў той жа час у Беларусі толькі да 61,8 % усяго насельніцтва. Гэта быў найвышэйшы паказьнік прыгоннай залежнасьці ў эўрапейскай частцы імпэрыі. Напрыклад, у Ковенскай губэрні колькасьць прыгонных складала ўсяго 36,9 % насельнінтва. Ва ўсёй Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе беларусы да канца 1850-х гг. заставаліся найбольш прыгнечаным народам19.
У сярэдзіне 1850-х гг. беларусы адставалі ад украінцаў і ў такім паказьніку сацыяльнай мабільнасьці. як колькасьць сялян у структуры гарадзкога насельніцтва. У гарадох Палтаўскай губэрні сяляне складалі 31,4 % насельніцтва, Чарнігаўскай —23,1 %, Харкаўскай — 56.5 %. У той жа час у гарадох Менскай губэрні сяляне складалі толькі 0,9 % насельніцтва. Віленскай — 1,8%, Віцебскай — 2,4 %, Гарадзенскай —2,6 %, Магілёўскай — 6,9 %.
Нарэшце, канфэсійная струкгура насельніцтва на Ўкраіне, асабліва на Левабярэжжы, таксама ў большай ступені спрыяла ўзросту нацыяналізму. Для ўкраінцаў гетманшчына была не адцягненым мітам, а нядаўняй мінуўшчынай, калі палажэньне сялян было значна лепшае.
Найважнейшай прычынай, якая запавольвала разьвіцьцё ўкраінскага і беларускага нацыяналізмаў, быў выключна нізкі ўзровень ахопу насельніцтва сыстэмай адукацыі. У 1856 г. доля навучэнцаў у структуры насельніцтва Валынскай губэрні складала 0,23 %, у Падольскай — 0,25 %, Палтаўскай — 0,44 %, Кіеўскай — 0,5 %,
19 Тамсама. С. 20—22.
Чарнігаўскай — 0,54 %, Екацярынаспаўскай — 0,92 %, Віленскай — 0,52 %, Віцебскай — 0.34 %, Гарадзенскай — 0,37 %, Менскай — 0.33 %, Магілёўскай — 0,5 %, у той час як у Ліфляндзкай губэрні — 4.62 %. Сярод украінцаў група асобаў з адукацыяй, вышэйшай ад пачатковай, складала 44 721 чалавск, сярод беларусаў— 8 320, пры гэтым на кожныя 10 тыс. украінцаў прыпадала 27.2 чалавекі з адуканыяй вышэй за пачатковую, у беларусаў — толькі 17,8. Колькасьць сялян з унівэрсытэцкай адукацыяй на Ўкраіне была ў 20 разоў большая, чым у Беларусі (348 супраць 17). Перапіс 1897 г. зафіксаваў 442 украінцы, занятых прыватнай юрыдычнай дзейнасьцю, і 467 — навукай, літаратурай і мастацтва.м, сярод беларусаў такіх было адпаведна 60 і 8920.
Калі ў Беларусі гадавы абарот складаў 25,79 руб. на душу нассльніцтва, то ва Украіне — 70,26. Пры гэтым паказьнікі Ўкраіны. хаця і значна саступалі латыскім (204,87), былі блізкія да эстонскіх (85,54) і значна апярэджвалі супастаўныя зь беларускімі літоўскія (39,07). У той жа час у нацыяналістычна настроенай Валынскай губэрні разьмяшчаліся найменш разьвітыя раёны — Камень-Кашырскі і Ковельскі (гадавы даход 4 і 5 руб. адпаведна). Сярэдні паказьнік разьвіцьця паўночных Валынскай і Чарнігаўскай губэрняў (адпавсдна — 26,3 і 28.1) мала чым розьніўся ад сярэдніх паказьнікаў у Беларусі. Прыблізна такія ж паказьнікі былі і ў Літве21.
Церашковіч заўважае, што асаблівую ролю ў разьвіцьці нацыянальных рухаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе адыгрывала настаўніцкае асяродзьдзе, якое ўяўляла сабой масавы сацыяльны рэсурс, сацыяльную групу, зь якой рэкрутаваліся шараговыя ак-
20 Терешковнч Павел. Украннцы н белорусы: сравннтельный аналнз формнровання нацнй на фоне нсторнп центрально-восточной Европы XIX — начала XX ст. //Перекрёсткн. Журнал нсследованнй восточноевропейского пограннчья. 2004. № 1—2. С. 10—32. С. 25.
Застаецца толькі гадаць, ці ўвайшоў Ф.Багушэвіч у лік тых 60-ці чалавек.
21 Тамсама. С 24. Зона эканамічнай адсталасьці супадала з тэрыторыяй пашырэньня буйнога польскага землеўладаньня на этнічна няпольскіх землях.
тывісты нацыянальных рухаў. Перапіс зафіксаваў 9 459 украінцаў і 3 207 беларусаў настаўнікаў (адпаведна 57,6 на 100 тыс. украінцаў і 67,4 на 100 тыс. беларусаў). Сярод літоўскага насельніігпза прапорцыя была яшчэ меншая — 43,6 на 100 тыс. літоўцаў. Гэты дэфіцыт быў кампэнсаваны вельмі шматлікім прадстаўніцтвам літоўцаў сярод духавенства неправаслаўных хрысьціянскіх веравызнаньняў. 958 каталіцкіх сьвятароў мелі літоўскае паходжаньне і дамінавалі сярод сваёй нацыянальнай групы (55 %), у той час як палякі ў ёй складалі толькі 37,5 %. Ва ўкраінцаў і беларусаў колькасьць гграваслаўнага духавенства таксама была значная ў абсалютных паказьніках — адпаведна 18 144 і 2 363. У структуры сваіх прафэсійна-канфэсійных групаў украінцы і беларусы былі прэзэнтаваныя амаль на тым жа ўзроўні, што і літоўцы22.
Прадстаўніцтва карэнных групаў насельніцтва ў «адміністрацыі, судзе і паліцыі», на думку Церашковіча, адлюстроўвае ўзыходную сацыяльную мабільнасьць насельніцтва. Паводле перапісу 1897 г., у гэтай сфэры былі занятыя 12 728 украінцаў (77,5 на 100 тыс.) і 3 486 беларусаў (73,2 на 100 тыс.).
Украінская і беларуская сытуацыя кардынальна адрозьніваліся доляй карэннага насельніцтва ў станавай групе купцоў. Колькасьць купцоў-украінцаў складала 4 434 чалавекі (у беларусаў толькі 225), адпаведна іх удзельная вага сярод украінскага насельніцтва складала 27 чалавек на 100 тыс., у беларусаў — толькі 4,7. Аднак у літоўцаў яна была яшчэ меншая — 4,2 на 100 тыс. Такая сытуацыя тлумачыцца ў першую чаргу слабым разьвіцьцём рынкавых адносінаў і толькі ў другую — традыцыйным дамінаваньнем у сфэры прадпрымальніцтва жыдоў. На Украіне жыды складалі толькі 58,3 % купцоў у Беларусі — 91,5 %, а ў Літве — 83,1 %23.
3 фармальнага гледзішча беларусы ў 1897 г. былі... найменш «сялянскім народам» захаду расейскай імпэрыі. Толькі 92,14 %
22 Тамсама. С. 26.
25 Тамсама. С. 27.
належала да стану сялян, у той час як у эстонцаў — 96,3 %. Зьвяртае на сябе ўвагу высокая ўдзельная вага і колькасьць шляхты ў літоўцаў (2,56 %), беларусаў (1,77 %) і ўкраінцаў (0,54 %).
У 1897 г. гарадзкая ўкраінская супольнасьць налічвала 904 тыс. чал. (32,2 % гарадзкога насельніцтва), беларуская — толькі 107 тыс. чал. (16,5%)24. Удзельная вага гараджан складала 5,5 % украінцаў, а сярод беларусаў — 2,2 %. Найменш урбанізаваным народам Цэнтральна-Усходняй Эўропы былі цалкам пасыіяховыя ў пляне нацыятварэньня літоўцы: толькі 1,7 % зь іх жылі ў гарадох і складалі там толькі 7,7 % насельнікаў.
Найменшыя абсалютныя паказьнікі пісьменнасьці — адносіны колькасьці пісьменньіх да ўсяго насельніцтва нааіул — былі сяродукраінцаў (12,93 %) і беларусаў (13,5 %), міжтым яку літоўцаў яны былі амаль у тры разы вышэйшыя (36,8 %), а ў латышоў — 70,93 % і эстонцаў — 80,0 %.
Гэты паказьнік не знаходзіўся ў беспасярэдняй залежнасьці ад узроўню эканамічнага разьвіцьця. У латышоў ён быў ніжэйшы, чым у эстонцаў, а ў украінцаў вышэйшы, чым у беларусаў. Хоць узроўні эканамічнага разьвіцьця Беларусі і Літвы былі блізкія, паказьнікі адукаванасьці адрозьніваліся даволі заўважна. Прычыны адрозьненьняў палягалі ў рэпянальных і канфэсійных традыцыях. Прыналежнасьць да ііратэстантызму ў найбольшай, a да праваслаўя ў найменшай сту'пені спрыяла пашырэньню пісьменнасьці25.
Маркерам каталіцкай і праваслаўнай традыцыяў быў падыход да адукацыі жанчын. Дадзеныя з чатырох губэрняў (Менскай, Магілёўскай, Віцебскай і Гарадзенскай) сьведчаць, што адукаванасьць сярод каталікоў (29,9 %) у 2,6 разы перасягала гэты паказьнік сярод праваслаўных (11,1 %). Пры гэтым калі розьніца ў адукацыі паміж мужчынамі-каталікамі (33,5 %) і праваслаўнымі (19,5 %) складала 1.7 разы, дык паміж жанчынамі-каталічкамі
24 Тамсама. С. 28.
25 Тамсама. С. 28—29.
(24,9 %) і праваслаўнымі (3,0 %) — восем разоў. Акурат вялікая ўдзельная вага каталікоў сярод пісьменных беларусаў (13,4 %) у параўнаньні з украінцамі (2,0 %) і забясьпечыла беларуса.м вышэйшы сярэдні ўзровень адукацыі.
Такім парадкам, масавая пісьменнасьць была вырашальным фактарам падтрымкі нацыянальных рухаў, а маштаб украінскага нацыянальнага руху значна перасягаў беларускі з прычыны вышэйшага ўзроўню мадэрнізацыі:
Посьпех шмат у чым залежыць ад балянсу паміж тымі, хто можа сфармуляваць нацыянальную праграму, і крытычнай масай тых, хто здольны на яе адэкватна адрэагаваць. Украінцы валодалі значнымі сацыяльнымі рэсурсамі, якія забясьпечылі выпрацоўку нацыянальнай дактрыны, але адсутнасьць масавай падрыхтаванай аўдыторыі рабіла іхні рух надзвычай уразьлівым што да імпэрскай рэпрэсіўпай палітыкі. Беларускі рух таксама сутыкаўся з праблемай адсутнасьці аўдыторыі, вачодаў значна меншымі інтэлектуальнымі рэсурсамі, што ня мелі ўласных цэнтраў інстытуцыяналізацыі. Аднак літоўскаму руху, які адчуваў ня меншы ціск, чым украінскі, знаходзіўся ў куды больш складаных мадэрнізацыйных умовах, акурат дзякуючы балянсу сацыяльных рэсурсаў удалося стаць масавым і ўрэшце дамагчыся посьпеху26.
У каляніяльнай лёгіцы позьні старт беларускага нацыяналізму ёсьць прыватнай праявай усеагульнай зьмешанасьці, забітасьці і безжыцьцёвасьці беларусаў-плебеяў. Гэты ўгрунтаваны на расісцкім мысьленьні падыход сыдьвярджае, што з гледзішча слабасыді кансалідуючых нацыянальных сувязяў, нізкай ступені нацыянальнай сьвядомасьці беларусы ёсьць самым адсталым грамадзтвам Эўропы.
26 Тамсама. С. 30.
Паводле Радзіка27, прычыны слабасыді беларускага нацыяналізму былі зьвязаныя са зьместам культуры беларусаў, асаблівасьцю сацыяльнай структуры («сялянская» нацыя) і палітыкай уладаў. Нацыянальная ідэалёгія фармуецца з дапамогай звароту да нацыянальнай культуры. Калі культура польскага плебсу апэратыўна засвойвала культурныя ўзоры, выпрацаваныя польскімі элітамі, дык беларускае грамадзтва ў непрапарцыйна высокай ступені падпала пад уплыў сялянскай культуры У беларускай вёсцы XIX ст. элемэнты гістарычнага мысьленьня былі невыразныя. Гэтым беларусы сур’ёзна адрозьніваліся ад украінцаў і іншых суседніх сялянскіх народаў. Адрозна ад украінцаў, беларусам не ставала ўсьведамленьня былой дзяржаўнасьці. У беларускім фальклёры не было папулярных пссснь, легенд і іншых вусных паданьняў, у якіх бы культываваліся традыцыі ўласнай палітычнай своеасаблівасьці, апяваліся б уласныя псрамогі і героі, папулярызаваліся б былыя правы і адчувалася б туга за былой свабодай, Апрача таго, Бсларусь ніколі не была вэстэрнізаванай тэрыторыяй — і гэта заўважалі паэты і падарожнікі.
У гэтай лёгіцы важным элемэнтам, які затрымаў разьвіцьцё нацыянальнай культуры, была прыземленая і пазбаўлсная вытанчанасьці ці то мова. ці то пераходнае «наречне» паміж польскай і рассйскай мовамі, а таксама разумовае ўбоства беларусаў:
Сучасная літаратурная беларуская мова пачала фармаваццаўХХстагодзьдзі. .. Сьвядомасьць беларускіх сялян увасаблялася ў паняцьцях, якія адпавядалі іх разуменыію акаляючай сацыяльнай рэчаіснасьці. Іхмова не была распрацавапая настолькі, каб ёй можна было апісваць сьвет у нацыянальных катэгорыях. Яна ня мела адпаведнага багацьця абстрактных паняцьцяў. Эма Яленьска пісала пра палешукоў
27 Гл. Радзік Рышард. Прычыны слабасці нацыятворчага працэсу беларусаў у XIX і XX стагоддзях // Край. 2002. № 5.
на мяжы 80-х і 90-х гадоў XIX стагодзьдзя: «Паняцьці абстрактныя ня маюць ніякага доступу да іхняга розуму»28.
Урадавыя абмежаваньні на выкарыстаньне беларускай мовы ня выклікалі росту нацыяналістычных настрояў, бо беларуская мова была блізкай да польскай і расейскай:
У Расейскай імпэрыі ані ў царкве, ані ў школе не вучылі грамаце па-беларуску. Пісьменныя сярод беларусаўужоўмелі чытаць na-нольску ці па-расейску. Таму з забароны на беларускую мову беларускім дзеячссм не было ніякай карысьці: не было людзей, які.м бы не ставала беларускай мовы, як летувісам не ставалалетувіскай... Беларуская мова апынулася ў самым незайздросны.м становішчы: некадыфікаваны славянскі дыялект нізкага статусу, які, паводле сваіх марфалягічных рысаў, знаходзіўся паміж польскай і расейскай мовамі, а ягоныя носьбіты ў грамадзтве знаходзіліся паміж польскай культурай і расейскай уладай. Гэтак лінгвістычная выпадковасьць перадвызначыла ступень уплыву нацыяналыіых дзеячоў на мясцовае насельніцтва29.
Повязі, якія лучылі масы з Праваслаўнай Царквой альбо Каталіцкім Касьцёлам, іх культурнай і цывілізацыйнай базай, што атаесамлялася з расейскасьцю альбо польскасьцю, былі настолькі магутныя, што «прабіцца» празь іх беларускі нацыя-
28 Гл. Радзік Рышард. Прычыны слабасці нацыятворчага працэсу беларусаў у XIX і XX стагоддзях// Край. 2002. № 5.
29 Гл. Snyder Timothy. The Reconstruction ofNations. Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus 1569—1999. New Haven: Yale University, 2003. 367 p. Цыт. пав. перакладу: Снайдэр Тыматы. Адбудова нацый. Полыпча, Украіна, Летува, Беларусь. Спрэчкі за літоўска-беларускую Айчыну. Дзеяслоў. №11 —13. 2004.
30 Гл. Радзік Рышард. Прычыны слабасці нацыятворчага працэсу беларусаў у XIX і XX стагоддзях// Край. 2002. № 5.
налізм ня здужаў. Беларуская культура не ўспрымалася масамі ў якасьці рэальнай, прывабнай альтэрнатывы расейскай і польскай культураў. Яна атаесамлялася з простым людам, што адсякала ад яе «клясава варожую» эліту і падзеі шматвекавой гісторыі.
Таму беларускі нацыяналізм пачаў фармавацца позна і быў слабы. Беларускія масы былі адсталыя і няздольныя засвоіць ідэі ўжо ўзьніклага беларускага нацыяналізму. Сацыяльная база ягонага ўплыву ў выніку рэпрэсіўнай актыўнасьці царскай адміністрацыі была вузкая. Падобнымі значнасьцю прычынамі ягонай запозьненасьці былі:
3 аднога боку, ляздольнасьць — прыламсі да канцамінулага стагодзьдзя [XIX—Аўт.] — пераважлай большасьці беларускага сялянства да ўспрыляцьця хоць якой-лебудзь лацыялальлай ідэі, а з другога— адсутнасы]ьу беларускім грамадзтве праслойкі, якая была б зацікаўленая ў стварэльлі нацыі і адлачасова .магла б пасьпяхова падтрымаць працэс яе разьвіцьця. Такой праслойкай стала ва Ўсходляй Галіччыле грэка-каталіцкае духавенства, у Літве — значная часткарыма-каталіцкага духавелства літоўскага паходжальля30.
Напасьледак, ёсьць вэрсія. што няздольнасьць беларускага нацыяналізму пабудаваць мадэрную бсларускую нацыю — «вынік выпадковага зьбсгу грамадзка-палітычных акалічнасьцяў, якіх ня вытлумачыць з гледзішча тэорыі нацыяналізму, і таму ён заслугоўвае на ўвагу гісторыкаў»31.
Вайсковыя, камунікацыйныя і энэргетычныя інтэрпрэтацыі ўяўляюць сабой абстрактныя тэарэтычныя канструкцыі, якія ігна-
31 Гл. Snyder Timothy. The Reconstruction of Nations. Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus 1569—1999. New Haven: Yale University, 2003. P. 367. Цыт. пав. перакладу: Снайдэр Тыматы. Адбудова нацый. Польшча, Украіна, Летува, Беларусь. Спрэчкі за літоўска-беларускую Айчыну II Дзеяслоў. № 11—13.2004.
руюць той факт. што Беларусь часоў Рэчы Паспалітай была крайняй пэрыфэрыяй заходняга сьвету, і падспудна адмаўляюць дамінаваньне заходняй польскай высокай кулыуры аж да сярэдзіны XIX ст. на беларускіх землях. Да таго ж, нацыятварэньне пасьпяхова ішло на тэрыторыях з прыблізна аднолькавым узроўнем прадукцыйнасьці сельскай гаспадаркі, напрыклад, на паўночным захадзе Украіны (Валынь). На нямецкіх землях, дзе падчас вайны 1618—1648 гг. людзкія страты склалі амаль да паловы насельніцтва, яно мінімум на стагодзьдзе апярэджвала беларускае. Квазіаб'ектыўныя і неймаверныя культурныя трактоўкі, што зводзяцца да забароны назвы Беларусь, кнігадрукаваньня на беларускай мове і пад. Слабая нацыянальная назва альбо неразьвітае кнігадрукаваньне — не прычына, але вынік слабага нацыятварэньня. Адну з прычын ягонай запаволенасьці можна бачыць у тым, што «Беларусь» як нацыянальная назва, адрозна ад «Украіны», была імпэрскім ноў-хаў, і асноўная праца дзеля яе пашырэньня леіла на імпэрскі апарат, а не на нацыянальных актывістаў. 3 гэтай прычыны яе нацьіянальнае, а не геаграфічнае або племянное вымярэньне зь цяжкасьцю ўспрымалася народнымі масамі. Асобныя нацыяналісты паглыблялі праблему сваімі заклікамі адмовіцца ад гэтай слабай назвы на карысьць больш моцнай, але значна больш чужой і незразумелай масам. Замест таго, каб пашыраць нацыяналістычныя ідэі, яны ўвязваліся ў схалястычныя дыспуты і бсзвыніковыя ідэалягічныя кампаніі.
Роля рэлігійных фактараў, у прыватнасьці ўніяцкай канфэсіі, у справе беларускага нацыяналізму беспадстаўна пераацэньваецца. Мовай Уніяцкай Царквы ў Беларусі стагодзьдзямі была польская, і яшчэ пытаньне, як бы павяла сябе ўніяцкая герархія, калі б сутыкнулася зь беларускім нацыяналізмам. Зьнішчэньне Уніяцкай Царквы ў беларускім выпадку ў найлепшым разе паўплывала не на нараджэньне нацыяналізму, а на гіпатэтычную хуткасьць ягонага пашырэньня. Досьвед украінскай Галіччыны паказвае, што посьпех нацыяналізму прадугледжвае ўзаемадзеяньне розных сацыяльных слаёў. Патрабуюцца ня толькі нацыянальныя ідэолягі, але і адносна лібэральны палітычны рэжым, а так-
сама каналы сацыяльнай камунікацыі, празь якія ідэі авалодваюць масамі. (Ва ўкраінскім выпадку яны забясьпечваліся ўніяцкім духавенствам.)
Іншымі словамі, уніяцкая герархія магла б стаць адным з каналаў пашырэньня ідэалёгіі беларускага нацыяналізму, але ня стала. Цяпер ролю такіх каналаў выконваюць сыстэма адукацыі, мас-мэдыі і армія — і ўлада спакойна дазваляе на спробы адраджаць Беларусь у малатыражных выданьнях, няздольных уплываць на масавую грамадзкую думку.
Навеяныя марксісцкай мэтадалёгіяй эканамічныя трактоўкі ў прынцыпе ігнаруюць кантэкст канфліктных дыскурсаў і канкурэнтных нацыянальных ідэнтычнасьцяў. Апрача таго, ідэя, што беларускі нацыяналізм узьнік дзеля жаданьня польскай шляхты насаліць расейскай уладзе, прыніжае культурны і этнічны капітал беларусаў (своеасаблівасьць мовы, традыцыяў, этнаграфічных адметнасьцяў, этнічнай салідарнасьці) і рэдукуе сацыяльныя перадумовы беларускага нацыяналізму да кароткатэрміновай прыхамаці сацыяльных груп, што нібыта стаялі за ягоным узьнікненьнем. «Вялікія рэформы» былі толькі адным з фактараў, які пахіснуў традыцыйныя сацыяльныя дачыненьні і ідэнтычнасьці ў Беларусі. Існавалі і іншыя катэгорыі шокаў вонкавага, заходнеэўрапейскага паходжаньня. незалежныя ад дзяржаўнай палітыкі.
Трактоўкі, якія падкрэсьліваюць адсутнасьць або нізкую якасьць беларускіх эліт, часьцяком мэханічна насьледуюць заходняй тэорыі нацыяналізму. Прынята ўважаць, што посьпех нацыяналізму залежыць ад узроўню культурных рэсурсаў і адукацыі: там, дзе культурныя рэсурсы бедныя, «як у славян і афрыканцаў» (Джон Пла.менац), нацыяналізм ёсьць пераймальным і канкурэнтным. Паводле Гроха, мадэль пасьпяховага нацыянальнага руху ўлучае ў сябе сама меней чатыры элемэнты: 1) крызіс легітымнасьці, зьвязаны з сацыяльнымі, маральнымі і культурнымі дэфармацыямі; 2) базісны ўзровень вэртыкальнай сацыяльнай мабільнасьці (пэўная колькасыдь адукаваных людзей павінна прыйсьці зь недамінантнай этнічнай групы); 3) даволі высокі ўзровень сацыяльнай камунікацыі, у тым ліку адукацыі,
школьнай падрыхтоўкі і рынкавых адносінаў; 4) канфлікты інтарэсаў нацыянальнага характару32.
Адзіны сродак, які застаецца ў распараджэньні мясцовых эліт на каляніяльных тэрыторыях, — гэта маса народу; а іхні нацыяналізм ёсыдь вынікам пратэсту супраць уварваньня аўтарытарных, мілітарысцкіх дзяржаваў у сфэру сямейнага жыцьця, рэлігіі і адукацыі. Акурат адчужэньне, якое ўзьнікае ў выніку расколу паміж дзяржавай і грамадзтвам пры наяўнасьці дзяржаўнай цэнтралізацыі і капіталістычных адносінаў, сілкуе нацыяналізм. Бунт усходнеэўрапейскіх інтэлектуалаў быў выкліканы іхняй няздольнасьцю перасоўвацца па бюракратычнай лесьвіцы. бо іх адукацыя, таленты і годнасьці адкідаліся непразрыстай, але ўсёпранікальнай імпэрскай дзяржавай33.
Эўрыстычная вартасыдь гэтага падыходу ў выпадку «беспасьпяховага» беларускага руху невысокая: ён можа хіба што патлумачыць індывідуальныя матывацыі таго ці іншага актывіста далучыцца да нацыянальнага руху. Да таго ж ягоныя адэпты часта спрабавалі даказаць недаказальнае — маўляў, сьпярша зьявіліся нацыяналістычна настроеныя эліты, а потым выпадкова замацавалася няправільная нацыянальная назва, упала літаратурная актыўнасьць і сышла на нішто грамадзкая дынаміка.
Адукацыйная гіпотэза ніяк не праясьняе, чаму заснаваны ў 1803 г. Віленскі ўнівэрсытэт не паўплываў на разьвіцьцё беларускага нацыяналізму альбо, хутчэй, інтэгральным польскім нацыяналізмам сваіх студэнтаў і выкладчыкаў толькі адсунуў у часе ягонае ўзьнікненьне, між тым як заснаваны ў 1805 г. Харкаўскі, можна сказаць, і спарадзіў украінскую нацыянальную ідэю. Тэорыя «П’емонту» таксама няздольная патлумачыць, чаму нара-
32 Грох Мнрослав. От нацнональных двнженнй к полностью сформнровавшейся нацнн: процесс стронтельства нацнй в Европе II Нацнн н нацноналнзм. Москва: Пракснс, 2002. С. 133.
33 Смнт Энтонн. Нацноналнзм н модерннзм. Крнтнческнй обзор современныхтеорнй нацнй н нацноналнзма. Москва: Пракснс, 2004. С. 179.
джэньне ўкраінскага руху адбылося на ўсходзе Ўкраіны, інкарпарацыя якога ў склад Расейскай імпэрыі адбылася на сто гадоў раней за першы падзел Рэчы Паспалітай.
Сацыяляпчныя тлумачэньні пакутуюць на хранічную падмену паняцьцяў. Замест аналізу прычынаў запозьненасьш беларускага нацыяналізму яны прапануюць аналіз эканамічных (сацыяльная мабільнасьць). адукацыйных і дэмаграфічных перадумоваў ягонага ўзьнікненьня і сацыяльных каналаў (школа, друк, царква) ягонага пашырэньня.
Яны навязваюць атаясамлсньне ягоных інтэлектуальных рэсурсаў з сацыяльны.мі (ролю ідэяў і мадэляў тут выконваюць сацыяльныя праслойкі, напрыклад, адвакаты). Ім таксама ўласьцівае ўспрыманьне беларускага нацыяналізму і нацыянальнай ідэнтычнасьці як нейкай сталай велічыні.
Сакрамэнтальная выснова пра «апсраджальнае разьвіцьцё ўкраінскага руху ў параўнаньні зь беларускім у другой паловс XIX стагодзьдзя»34 да таго ж паказвае неразуменьне элемэнтарнага: беларускі нацыяналізм не вытрымлівае параўнаньня з украінскім у XIX ст., бо ў той час як грамадзкая зьява сн проста нс існаваў.
Нараканьні на нсраспрацаванасьць і беднасьць беларускай мовы як першапрычыну адсталасьці беларускага нацыяналізму і краху беларускай дэмакратыі ў сярэдзіне 90-х гг. XX ст. зазвычай выходзяць ад асобаў, якія трывала засвоілі каляніяльны пагляд на беларускую культуру. Навуковая вартасьць гэтага аргумэнту прыблізна роўная аргумэнту «я не гавару па-беларуску, бо гэтая мова кепская». Беспадстаўнасьць гэтых сьцьвсрджаньняў выразна паказвас факт узьнікненьня на пачатку XIX ст. мадэрнага ўкраінскага нацыяналізму. У ягонай аснове ляжаў культ украінскай мовы, лексычны склад якой амаль на 90% супадае зь беларускай.
34 Терешковнч Павел. Украннцы н белорусы: сравннтельный аналнз формнровання нацнй на фоне нсторнн Центрально-Восточной Европы XIX — начала XX ст. // Перекрёсткн. Журнал нсследованнй восточноевропейского пограннчья. 2004. № 1—2. С. 23.
Яўна анахранічныя каляніялызыя тэорыі і цяпер палымяна адмаўляюць Беларусі ў праве на суб’ектнасьць і пры яе абмеркаваньні карыстаюцца двухбаковым польска-расейскім дыскурсам. Толькі Расея і Польшча прызнаюцца гупьцамі ў геапалітычнай іу іьні. у часе якой нібыта ў адказ на стварэньне асобнага расейскага рэгіёну з мэтай пахіснуць польскую маіутнасьць у заходняй частцы імпэрыі палякі сканструявалі на базе таго самага рэгіёну новую эўрапейскую нацыю з мэтай аслабіць усю імпэрскую сыстэму.
У варыянце Радзіка яны грунтуюцца на апрыёрным дапушчэньні асаблівай кулыурнай місіі Польшчы як культуртрэгера і самі па сабе ёсьць прадукгам польскай нацыяналістычнай міталёгіі.
Тэзу, што разгортваньню беларускага нацыяналізму перашкаджаў нізкі культурны ўзровень бсларусаў, лёгка зьбіць на польскім жа матэрыяле. Адносна выразная артыкуляцыя нацыянальнай ідэнтычнасьці сярод сялян этнічна польскага паходжаньня прыпадае на пару рэвалюцыі 1905—1907 гг. і ў большай ступені на пару псршай сусьветнай вайны. У канцы XIX ст. польскім сялянам «zaboru rosyjskiego» была таксама ўласьцівая высокая ступень непісьменнасьці, адсутнасьць нацыянальнай сьвядомасьці і інтарэсу да грамадзкіх справаў.
He вытрымлівае крытыкі і аргумэнт аб сацыяльнай структуры беларускага грамадзтва. За выняткам палякаў, усе этнічныя нацыі заходняй часткі Расейскай імпэрыі ўвайшлі ў эпоху т.зв. нацыянальнага адраджэньня ў няпоўным сацыяльным складзе, распадаючыся на дзьве непрапарцыйныя часткі — сялянскую масу і вузкую інтэлігенцкую праслойку.
Вось жа, прычына ня ў простым народзе — ён паўсюль у Эўропе меў патрэбу ў культурных узорах, вытворчасьць якіх нідзе на кантынэнце не была ягонай функцыяй.
Разнабой гэтых трактовак прыпазьненьня беларускага нацыяналізму ўзьнік дзеля таго, што іх аўтары прытрымліваліся парадыгмы марксісцка-ленінскай альбо нацыяналістычнай тэлеалёгіі, выходзячы зь якой, нацыя ёсьць лягічным вынікам усяго папярэдняга гістарычнага разьвіцьця. Паколькі ўсё папярэдняе разьвіцьцё мела мэтай узьнікненьне беларускай нацыі, патлумачыць яе зьяў-
леньне можна любой падзеяй альбо фактам з гісторыі Беларусі. У рамках гэтай парадыгмы любы тэкст на беларускай мове сьведчыў пра схаваную альбо яўную беларускую нацыянальную сьвядомасьць (досыць паслухаць спарадычныя прамовы прэзыдэнта Лукашэнкі па-беларуску, каб зразумець, што гэта ня так).
Гэтая парадыгма ўладарна скрыўляе нашае бачаньне мінулага. Застаючыся закладніцай тэксту, зразуметага як знак нацыянальнай ідэнтычнасьці, яна груба падганяе час узьнікнсньня беларускага нацыяналізму пад дату зьяўленьня нейкай літаратуры на беларускай мове. Мабыць, каб неяк патлумачыць фэномэн Яна Баршчэўскага, Ігар Бабкоў перанёс час нараджэньня беларускага нацыяналізму на кансц XVIII ст.: о
Ад канца XVIII cm. на адной тэрыторыі, у межах аднаго грамадзтва адбываліся тры адрозныя нацыягенэзы, тры працэсы фар.маваньня сучасных нацыяў: польскай, беларускай і літоўскай. Гэтыя працэсы сутыкаліся між сабой у межах адной прасторы, і ў выніку ўзьнікла тая шматлікасьць рэпрэзэнтацый і праектаў, якая была характэрнай рысай XIX cm.35.
Яе ахвярамі сталіся Раман Шпарлюк, які зьвязаў старт беларускага нацыяналізму зь літаратурнай творчасьцю Яна Чачота і іншых гадаванцаў Віленскага ўнівэрсытэту, што калісыді штосьці напісалі па-беларуску36, і Дж. Стэнлі, які ўбачыў у дзейнасьці К. Каліноўскага зародкі беларускага нацыяналізму37.
35 Ігар Бабкоў. Філасофія Яна Снядэцкага. Мінск — Вільня. Фрагмэнты; I. Логвінаў. 2002. С. 20.
36 Пар. Roman Szporluk. The Making of Modern Ukraine: The Western Dimension. Harvard Ukrainian Studies. Volume XXV (1/2). 2001. P. 57—90.
37 Stanley J.T. The Birth of a Nation: The January Insurrection and the Belorussian National Movement //The Crucial Decade: East Central European Society and National Defense, 1859—1870. New York: Columbia University Press, 1984. P. 195.
Больш рэалістычнай была ацэнка апалягета цяперашняй афіцыёзнай гістарыяграфіі Якава Трашчанка. Праўда, намагаючыся прадвызначыць зьяўленьне Багушэвіча і будучы відавочна пад уплывам паведамленьняў А. Цьвікевіча аб беларускіх гуртках сярод студэнцкай моладзі ў апошнія дзесяцігодзьдзі XIX ст., сн так і ня здолеў уцяміць, што сьпярша зьявіліся творы Багушэвіча, і толькі пасьля іх узьніклі нацыяналістычныя гурткі:
Пачынаючы з 80-х гг. XIXcm. у асяродзьдзі дробнай каталіцкай шляхты, якая яшчэ не забылася пра сваё паходжаньпе, сталі ўзьнікаць беларускія нацыяналістычныя гурткі. Яны сьпярша высоўвалі патрабаваньні культурнай аўтаноміі, але, не займеўшы падтрымкі ні ва ўласным палянізаваным асяродзьдзі, ні сярод народу, нацыянальнай праблемай ніяк не заклапочанага і які бачыў у іх панічоў, якім «лой скуру пад ’ядае», хутка радыкалізаваліся. Дзеячы гурткоў прьшшлі да перакананьня, што для таго, каб «будзіць сьпячы народ», прыдатныя ўсе сродкі, а чым вастрэйшыя, тым лепш38.
Безумоўна, перад намі складаны культурны рэфлекс, які дэфармус крытэры пазнаньня і ссоўвае сэнсавыя акцэнты. Вялікая частка бсларускіх аўтараў рэфлекторна архаізуе і міталягізуе беларускі нацыяналізм, намагаючыся схаваць ягоныя вытокі як мага глыбей у гісторыю і тым самым асьвяціць, увекавечыць нацыянальную традыцыю. Заходнія аўтары, наадварот, тыпізуюць ягоны фэномэн, падганяючы пад агульны стандарт, лёгіку і храналёгію нармальнага эўрапейскага нацыяналізму. Пры гэтым яны ўнікаюць самастойнай працы зь беларускімі тэкстамі і змушаныя некрытычна ўспрымаць гатовыя чужыя тэзы.
38 Трешенок Я Н Нсторня Беларусн Досоветскнй пернод. Часть 1. Могнлев: МГУ нменн А.А. Кулешова, 2004. С. 252.
Гэтая парадыгма таксама прадугяеджвае наступны ланцужок высноваў: запозьнены нацыяналізм — слабае разьвіцьцё нацыянальнай сьвядомасьці — Беларусь як культурна адсталы рэгіён, адпаведны больш Азіі ці Афрыцы, чымся Эўропе. У яе рамках гтрынята таксама лічыць, што беларускі нацыяналізм запачаткаваў гістарычна псршы працэс нацьіятварэньня ў Беларусі. Як пісаў Р. Лінднэр, «параўнаньне з украінскай сытуацыяй дазваляе гаварыць аб блякаваньні разьвіцьця інтэлсктуальных перадумоваў пабудовы нацыі ў Беларусі»39.
Чытаньне твораў Багушэвіча дае іншую пэрспэктыву, якая ў нечым супадае з ацэнкамі Э. Сьміта і М. Гроха, а дзе-нідзе ўдакладняе іх.
Асноўная прычына запозьненасьці беларускага нацыяналізму — не матэрыяльная, а ідэйная. 3 чатырох асноўных этнічных супольнасьцяў Рэчы Паспалітай рэгіён пражываньня беларусаў быў найболын уразьлівы з пункту гледжаньня ўласных гістарычных традыцыяў.
Натуральным зыходным пунктам для канструяваньня ўяўленьняў аб мінуўшчыне беларусаў была гістарычна псршая форма дзяржаўнасьці на беларускіх землях — Полацкае княства, якое ўзьнікла і ўмацавалася на мяжы першага і другога тысячагодзьдзяў. Адной з найбольш трагічных падзеяў для беларускага нацыяналізму было выцясьненьне ў летапісаньні ВКЛ усялякай памяці аб Полацкім княстве як форме дзяржаўнасьці беларусаў і як апатэоз — сымбалічны перанос княжаньня першага летапіснага полацкага князя Рагвалода з Полацку ў Пскоў у хроніцы Мацея Стрыйкоўскага40.
39 Lindner R. Historiker und Herrschaft. Nationsbildung und Geschichtspolitik in Weissrussland im 19. und 20. Jahrhundert. Miinchen: R. Oldenbourg Verlag, 1999. S. 69.
49 Болей на тэму выцясьненьня памяці аб сярэднявечнай беларускай гісторыі ў гістарыяграфіі ВКЛ гл. Latyszonek О. Polityczne aspekty przedstawienia sredniowiecznych dziejdw ziem bialoruskich w historiografii Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego XV—XVI w. // Беларускі гістарычны зборнік — Bialoruskie Zeszyty Historyczne. №25.
Ужо ў XV—XVI ст. ня тояькі этнічны арэая беяарусаў пазбаўяяўся гяыбокай гістарычнай традыцыі. аяе і руская культура згубіяа ўсяяякі прэстыж, пра што сьвсдчыяа імкяівая палянізацыя рускай арыстакратыі яшчэ да ўкяаданьня Любяінскай уніі41.
Усходнеславянскія землі былі інкарпараваным у ВКЛ дамініёнам. Каб эфэктыўна кіраваць ім, яна зьнішчала парасткі асаблівай гістарычнай, рэлігійнай альбо кульяурнай сьвядомасьці бсларусаў. У гэтым сэнсе мэханізмы панаваньня надзвычай кансэрватыўныя і не мяняюцца стагодзьдзямі. Рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае мэтады, з посьпехам апрабаваныя яшчэ літоўскімі фэадаламі.
Тое, што рэгіён «Бсларусь» не валодаў хоць якой значнай гістарычнай традыцыяй і адсзтнічаў на мэнтальнай мапе Ўсходняй Эўропы аж да другой паловы XIX ст., траўмавала сьвядомасыдь навасьпсчаных беларускіх нацыяналістаў і штурхала іх на спробы атрыбуцыі гісторыі альбо літаратуры ўсяго Вялікага Княства Літоўскага як беларускай. Грубай кампэнсацыяй гэтай траўмы выглядас прэзэнтацыя князя Міндоўга альбо Вітаўта як беларускага Хмяльніцкага.
У адрозьнсньнс ад літоўцаў альбо ўкраінцаў, на пачатку XIX ст. у беларусаў не было гістарычнай традыцыі дзяржаўнасьці. якую можна было лёгка прысвоіць. Апрача таго, літоўцы здалелі пазьбегнуць буйнамаштабнай асыміляцыі, а як выявілася, украінцы валодалі важным нацыятворчым рэсурсам у выглядзе
41 Сацыяльны вобраз рускага недарэкі быў настолькі трывалы ў іпляхецкай культуры Рэчы Паспалітай, што, як паказаў Дэвід Фрык, рускім інтэлектуалам XVII ст., каб дасягнуць статусу «палітычнага паляка». даводзілася ўсяляк дыстанцыявацца ад яго і мяняць пазыцыі ў канфэсійных і культурных войнах. Пар. Шкандрнй Мнрослав. В обіймах імперіі. Російська і украінська літературн новітньоідобн. Кнів: Факт, 2004. С. 69.
Імкненьне Яна Станкевіча альбо Вацлава Ластоўскага ў XX ст. адмовіцца ад «рускасьці», прапагандуючы альтэрнатыўныя Беларусі нацыянальныя назвы — «Крывія» і «Вялікалітва», можна вытлумачыць ^зьдзеяныіем гэтай застарэлай псыхалягічнай траўмы.
правасяаўнай шляхты карэннага паходжаньня. У адрозьнсньне ад Украіны, у XIX ст. не ўзьнікада хоць якой значнай літаратуры на бедарускай мове, напісанай праваслаўнай шляхтай — у момантдалучэньня беларускіх земляў да Расейскай імпэрыі фактычна ўся шляхта была каталіцкага веравызнаньня.
Запозьненасьць беларускага нацыяналізму што да іншых усходнеэўрапсйскіх нацыяналізмаў была зьвязаная з тым, што для ягонага ўзьнікнсньня доўгі час адсутнічала крытычная ўмова ў выглядзе асьвсчанага традыцыяй гістарычнага рэгіёну «Беларусь». Ня столькі мадэрнізацыя грамадзтва, колькі канструяваньне ўяўленьняў аб такім рэгіёне было рамкавай умовай ягонага зьяўленьня. Гэтая праца ў другой паловс XIX ст. легла на расейскую навуку. Сфармуляваць дактрыну бсларускага нацыяналізму можна было толькі ў Расейскай імпэрыі, а не па-за яс межамі.
Пасьля канструяваньня імпэрскага рэгіёну другой паводлс значнасьці прычынай зьяўленьня нацыяналізму былі ўкраінскія інсьпірацыі. што далі Ф. Багушэвічу гатовыя мадэлі і ўзоры для вырабу міту нацыянальнага адраджэньня. Нельга і скідаць з рахунку і заходнеэўрапейскія ўплывы, што проста ці ўскосна ўзьдзсйнічалі на створаныя Ф. Багушэвічам наратывы. Далей варта адзначыць і крызіс польскага нацыяналізму пасьля студзеньскага паўстаньня 1863 г. Да гэтай падзеі прастора Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. успрымалася палякамі як тэрыторыя будучай польскай імпэрыі, а Смаленск і Кіеў — як яе неад’емная частка. Панавала імпэрская вера польскіх рамантыкаў, што Польшча можа стаць палітычным лідэрам усёй усходняй Эўропы. незалсжным ад царскай Расеі і аб’яднанай Нямеччыны.
Хоць бсларусы. што мелі польскую нацыянальную сьвядомасьць, і ўдзельнічалі ў паўстаньні 1863 г., цягам яго стала відавочна, што паміж польскай шляхтай і беларускім сялянствам існуе непераадольны культурны і клясавы бар'ер. а таксама нарастае рэлігійная дыстанцыя. Выкліканы разьвейваньнем утапічных спадзсваў на мужычка крызіс справакаваў хвалю крытыкі гэтай рамантычнай веры. Узьнікае канцэпт будучай Польшчы як талерантнай палітычнай супольнасьці, а рамантычная вера ў
спэцыфічныя цноты палітычнай культуры і цывілізацыі Рэчы Паспалітай паслупова згасас. Гісторыкі кракаўскай школы вяртаюцца да разуменьня Рэчы Паспалітай як адсталай краіны, якая патрабавала мадэрнізацыі паводле заходняй мадэлі і прыняцьця традыцыі, прадстаўлснай такімі цэнтралізаванымі дзяржавамі, як Францыя і Прусія. Яны аддаюць перавагу малой Польшчы, сканструяванай строга паводлс заходніх цывілізацыйных і палітычных узораў.
Фэдэралісцкая ідэалёгія палякаў пасьля 1863 г. прадугледжвала адмову і ад уцягненьня любым коштам сялян няпольскага паходжаньня ў працэс польскага нацыятварэньня. Этнічным супольнасьцям былой Рэчы Паспалітай было нарэшце дазволена выбудоўваць свае асаблівыя нацыянальныя ідэнтычнасьці. Беларусь, Украіна і Літва пачынаюць успрымацца як фэдэрацыйныя часткі будучай польскай дзяржавы. Гэты зрух санкцыяваў болыную свабоду для польскай інтэлігенцыі няпольскага этнічнага паходжаньня ў выбары і маніфэстацыі сваёй ідэнтычнасьці.
Нарэшце, апошняя прычына глыбока асабістая і зьвязаная з індывідуальнасьцю Ф. Багушэвіча. У сацыяльнай псыхалёгіі існуе гіпотэза, што неабходнасьць у новай ідэнтычнасьці варта разумсць як вынік крызісу ранейшых ідэнтычнасьцяў, як адказ на паразу старых вартасьцяў і сацыяльных сувязяў ва ўмовах няпэўнасьці, выкліканай сацыяльнымі і палітычнымі трансфармацыямі42.
Скрыжаваньне ідэнтычнасьцяў у Багушэвіча гаворыць пра іхні крызіс. Ягоная польская ідэнтычнасьць станавілася анахранічнай — яна не дазваляла жыць бсз згрызотаў сумленьня згодна з мадэрным часам і сацыяльным ладам.
У паэзіі і эпісталярыі’3 Багу шэвіча адлюстравана рэакцыя на шырокі сацыяльны і культурны крызіс, які ня зводзіцца да кры-
к Гл. Hroch Miroslav. From ethnic group toward the modem nation: the Czech case // Nations and Nationalism. № 1/2. 2004. P. 95—107.
43 Пар. ліст Багушэвіча да Яна Карловіча, напісаны менш чым за паўгоду па ягоным вяртаньні ў Вільню, у канцы 1884 г.:
зісу польскага нацыяналізму на беларускіх землях. У яго ўмовах асабліва відавочнай стала непаўнавартасьць беларускай сялянскай культуры ў параўнаньні з дамінуючымі культурамі, нацэленымі на яе асыміляцыю. Зварот да беларускай гісторыі і да ключавых элемэнтаў беларускай культуры быў сымбалічным адказам ня толькі на невырашальныя палітычныя альбо сацыяльныя праблемы, але і пагрозу яе зьнішчэньня.
Апрача таго. каб уявіць Беларусь у XIX ст. так, каб гэтае ўяўленьне магло служыць для нацыяналістычнай мабілізацыі, патрабавалася магутная праца ўяўленьня і выдатны інтэлект. (Невыпадкова, што і цяпер так шмат людзей не ўяўляюць Бсларусь як нешта самастойнае.) Узмацненьнем уяўленьня, успрымальнасыді і творчасьці Багушэвіч быў абавязаны свайму выгнаньню: людзкі дух часта знаходзіць свае глыбінныя рэсурсы акурат пры такіх гранічна неспрыяльных абставінах44.
Фэномэн Багушэвіча быў немагчымы яшчэ ў 1860-я гг. — сн ёсыдь прадуктам крызісу і дэстабілізацыі самой польскай ідэнтычнасьці. Гэтая і іншыя перадумовы склаліся толькі ў апошнюю траціну XIX ст. А ў апошняе дзесяцігодзьдзе XIX ст Багушэвіч сфармуляваў праграму беларускага нацыяналізму. Спатрэбіўся яшчэ дзясятак гадоў каб беларуская ідэнтычнасьць стала ідэнтычнасьцю больш як дзясятка чалавек.
Jakis dziwny nastroj przygniata mnie: dopoki byleni daleko odstron rodzinnych i od swoich, chcialem niby zbawienia, bye tutaj, a dzisiaj... Nie widz^ swoich i szukam ich we wspomnieniach. Co to? Gdzie jest to, czego szukalem, gdzie te brzegi, do ktorych nie b^dzie siqgac mysl. Skad ten niezrozumiaty nastroj duszy?...Powinno to oznaczac, ze nie potrafie zyc rzeczywistosciq albo nie chc^ do tego si^ przyznacl..
Беларускі пераклад гл.: Багушэвіч Ф. Творы. Мінск: Мастацкая літаратура, 1991. С. 182.
44 У вьшадку індывідуальнасьці Багушэвіча мы заходзім на маладасьледаваную тэрыторыю. Шмат зьвязаных зь ёй пытаньняў пакуль застаюцца без адказу.
Гісторыя беларускага нацыяналізму налічвае няпоўныя 150 гадоў. Ён узьнік, калі ў поліканфэсійнай Беларусі ішлі актыўныя працэсы мадэрнізацыі. У той час прасунутыя нацыяналізмы ва Усходняй Эўропе ўжо прайшлі акадэмічную стадыю свайго разьвіцьця (1800 да 1840 гг), культурную стадыю (1840 да 1890 гг). і пачынаючы з 1890-х г. сталі фармаваць палітычныя партыі і дасягаць масавай мабілізацыі45.
Адставаньне беларускага нацыяналізму ад запозьненага ўкраінскага склала прыблізна 60—80 гадоў. Калі першая газэта на ўкраінскай мове пачала выходзіць у Львове ў 1848 г. («Зоря Галнцька»), дык першая беларускамоўная «Наша Доля» выйшла праз 58 гадоў, у 1906 г. у Вільні. Першы раман на ўкраінскай, «Чорна рада» Панцеляймона Куліша, быў створаны ў 1857 г., a «Сокі цаліны» Зьмітра Жылуновіча (тры кнігі) выйшлі ў 1922 г. Нарэшце, зроблены ў другой палове XIX ст. Панцеляймонам Кулішом, Іванам Пулюем і Іванам Нечуй-Лявіцкім першы пераклад Бібліі на ўкраінскую мову быў выдадзены ў 1903 г, пераклад жа поўнага тэксту Бібліі на беларускую Яна Станкевіча пабачыў сьвет толькі ў 1973 г.
Да першай сусьвстнай вайны ідэі беларускага нацыяналізму фактычна не дасягнулі сялянства, а ў работнікаў фармаваньне клясавай сьвядомасьці магло апярэджваць фармаваньне нацыянальнай (якая была беларускай хутчэй як вынятак). Дзеля такога позьняга ўзьнікненьня яму быў уласьцівы празэлітызм, г.зн. перацягваньне пад свае сьцягі тых, хто ўжо раней засвоіў пэўную нацыянальную ідэнтычнасьць, і па першым часе выключна культурны характар і сьвядомае пазьбяганьне палітычных патрабаваньняў46.
45 Гл. Hroch М. Social Preconditions ofNational Revival in Europe. Cambridge University Press, 1991. P. 312.
46 Сярод беларускіх нацыяналістаў першага дзесяцігодзьдзя XX ст. была непрапарцыйна вялікая доля рыма-каталікоў, прычым літаральна адзінкі здолелі атрымаць вышэйшую адукацыю.
Паводде клясыфікацыі Гроха, які вылучыў чатыры тыпы нацыяналізмаў— «інтэграваны», «паўстанцкі», «запозьнены» і «дэзынтэграваны», — беларускі нацыяналізм нават не «запозьнены», а «дэзынтэграваны». У такім выпадку нацыянальная агітацыя адбываецца пасьля буржуазнай і індустрыяльнай рэвалюцыяў і неабавязкова пераходзіць у стадыю масавага руху.
У гэтым палягае ягоная ўнікальная асаблівасьць, якую ігнаруюць альбо замоўчваюць тэарэтыкі і гісторыкі нацыянальных рухаў. Паколькі бсларускі нацыяналізм узьнікае ўвадначас з азіяцкім і афрыканскім нацыянальнымі рухамі, у пабудовах Э. Сьміта яму проста няма месца:
Нацыяналізм быў зарадзіўся ў апошнюю чвэрць XVIII cm. Яго станаўленьне адбывалася на працягу сарака рэвалюцыйных гадоў, ад падзелу Польшчы, Амэрыканскай і Францускай рэвалюцыяў і аж да рэакцыяў на заваёву Напалеонам Прусіі, Расеі і Гішпаніі. 3 таго часу нацыяналізм пашырыўся ў іяшых частках Эўропы, улучна з Сэрбіяй, Грэцыяй / Польшчай (з новай сілай). На працягу 1810—1820 гг. ідэі нацыяналізму пераняла крэольская эліта Лацінскай Амэрыкі. Першая вялікая хваля найыяналізму, так званая «Вясна народаў», пракацілася па Эўропе ў 1848 г. Ейным галоўным дасягненызем стала аб’яднаньне Нямеччыны і Італіі вакол Прусіі і ГГемонту а таксама павышэньне статусу Вугоршчыны ў складзе Габсбурскай імпэрыі. У апошнюю чвэрць XIX cm. ва Ўсходняй і Паўночнай Эўропе сярод чэхаў, славакаў, румынаў, баўгар, літоўцаў, фінаў нарвэжцаў / жыдоў завіравала другая хваля нацыяналізму, тады ж зарадзілася і некалькірухаў замежамі Эўропы —уЯпоніі эпохіМэдзі, Індыі, Ар.мэніі і Эгіпце. На пачатку XX cm. да іх далучыліся азіяцкія этнічныя нацыяналістычныярухі — турэцкі, арабскі, пэрсыдзкі, бірманскі, яванскі, філіпінскі, еіетнамскі і кітайскі, а таксама зьявіліся першыя парасткі афрыканскага нацыяналізму ў Нігерыі, Гане / Паўднёвай
Афрыцы. У трыццатых-саракавых гадох XX ст. на ўсёй зямлі не было кутка, якога б не зачапіла хваля нацыяналізму47.
Гісторыя бсларускага нацыяналізму разьвівалася паводле зусім неймавернага для Эўропы сцэнару. Толькі ў другой палове XIX ст. Беларусь была ўяўленая як імпэрскі рэгіён і надзеленая этнакультурнай катэгарыяльнасьцю. Толькі пасьля колькіх дзясяткаў год каляніяльнага асваеньня, адштурхоўваючыся ад каляніяльнага наратыву, была створана праграма беларускага нацыяналізму. Увесь гэты час у Беларусі па сутнасьці не існавала канкурэнцыі паміж расейскім і беларускім нацыяналізмамі, а нізкі ўзровень адукацыі пазбаўляў насельніцтва ўсялякага крытыцызму ў дачыненьні да ідэалягічных пасланьняў улады.
За гэту паўзу ў 30—40 гадоў і нспадзельнае панаваньне каляніяльнай ідэалёгіі беларусы заплацілі масавай асыміляцыяй у XX ст.: моўная сытуацыя ў Беларусі цяпср не была б такая фатальная, калі б бсларускі нацыяналізм узьнік раней альбо адначасова з расейскім. Ва ўмовах панаваньня апошняга канкурэнтную ідэалёгію можна было выдаваць за маргінальную і чалавсканенавісьніцкую.
Інстытуцыяналізаваныя ў нсфармальную ідэалёгію, гэтыя наратывы каляніяльнага нацыяналізму захоўвалі непадзельную магутнасьць у Беларусі цягам усяго XX ст. Фактычна ідэалягічная гісторыя Беларусі гэтага стагодзьдзя зводзіцца ў цэлым да ўдалых намаганьняў для захаваньня іх гегеманічнага палажэньня.
Здабыцьцё Беларусяй незалежнасьці і наступны кароткі дэмакратычны эпізод парадаксальным чынам выявілі, што першы беларускі прэзыдэнт, як і іншыя кансэрвагыўна настроеныя альбо адчувальныя да кансэрватыўнага фэрмэнту грамадзяне, усггры-
47Сміт Ентоні Д. Націоналізм. Теорія? ідеологія, історія. Кнів: вндавннцтво К.І.С., 2004. С. 83.
маюць гэтыя тэндэнцыйныя наратывы як пэўную спаконвечную, бясспрэчную ісьціну, а адданасьць ім разгяядаюць як пазытыўную маральную ўстаноўку.
Гістарычна асымідяцыя бедарусаў у расейскую кулыуру і мову была часткай расейскага нацыяналістычнага праекту, які пачаўся ў 1860-я г., а ня вынікам натуральнага прагрэсу і аб'ектыўнай лёгікі гісторыі. (Ідэолягі рассйскамоўя пэрыядычна чыняць нахабнае ашуканства, калі спрэс маскуюцца пад антынацыяналістаў і касмапалітаў.) Зарукай ягонага посыіеху было ўзьвядзеньне ў ранг дзяржаўнай палітыкі сілавога падаўленьня іншых культур і ідэнтычнасьцяў на дадзенай тэрыторыі. Ва ўмовах жа адносна лібэральнага палітычнага рэжыму ён сутыкаўся з сур’ёзнымі цяжкасьцямі.
Усюдыіснасьць каляніяльнай спадчыны тлумачыцца тым, што Беларусь спачатна была сканструяваная як калёнія. Каляніяльны дыскурс доўгі час захоўваў ідэалягічнуто манаполію. Дзякуючы свайму глыбокаму засваеньню масамі ён станавіўся дэпэрсаналізаваным і ананімным. Выказваньне агіды да беларускай мовы цяпер успрымаецца як выраз нейкай калектыўнай волі і масавай сьвядомасьці. Дзякуючы гэтаму забясьпечваецца беспакаранасьць таго, хто выказваецца, хаця ў такім выказваньні выражаны асабісты погляд на рэчы і ягоны аўтар павінен несыді прынамсі маральную адказнасьць за яго. I аўтарытарная ўлада, і каляніяльны наратыў гграгнуць быць пазачасавымі і трансцэндэнтнымі.
Падобна каляніяльнаму, дыскурс аўтарытарнай улады, адзіна здольнай улоўліваць і ажыцьцяўляць спадзяваньні насельніцтва, стаўся надзвычай жывучым і перажыў крах расейскай і савецкай імпэрыі. Усёмагутнасыдь такой улады наўпрост залежыць ад яе здольнасьці выбудоўваць і псрабудоўваць ідэнтычнасьць беларусаў, маніпулюючы ўсёпранікальнымі каляніяльнымі нарацыямі.
I ўсё-ткі голыя вызначэньні беларускага нацыяналізму як запозьненага альбо дэзынтэграцыйнага і беларускага нацыятварэньня як правальнага малазьмястоўныя: яны ўтойваюць шэраг важ-
ных абставінаў. У іх імя даводзіцца ігнараваць кулыурную і рэлігійную спэцыфіку раньнемадэрнай Беларусі, і, кажучы пра нацыятворчы патэнцыял рыма-каталіцкай герархіі. Віленскага імпэратарскага ўнівэрсытэту альбо Полацкай езуіцкай акадэміі, рабіць выгляд, як гісторык Я. Грыцак. што яны працавалі толькі на этнічных палякаў:
Розныя ўсходнеславянскія этнічныя групы («дамадэрныя этнічныя субстраты») гаварылі на ўзаемазразумелых дыялектах, захавалі пэўную, але досыць раз.мытую гістарычную памяць пра сваю прыналежнасьць у мінулым да Кіеўскай Русі. іўсіх іх ядналаўсьведамленьне прыналежнасьці да адной — Праваслаўнай — Царквы. Адно пастунова, у выніку цэшпрабежных уплываў, якія радыявалі з галоўных палітычных і кулыпурных цэнтраў гэтага рэгіёну — Львову, Вілызі, Кіева і г.д., — сярод іх пачалі выкрышталізоўвацца асобныя мадэрныя нацыяналызыя ідэнтычпасьці48.
Вобраз такой гамагеннай культуры ў беларускім выпадку ўзьнікае ў выніку нскрытычнай экстрапаляцыі ўкраінскага альбо расейскага досьведу і неразуменьня таго, што польская сьвядомасьць жыхароў Заходняй Беларусі ёсьць не адвсчнай дадзенасьцю, а палітычным і культурным артэфактам з параўнаўча кароткай генэалёгіяй, выпрацаванай у XIX — першай палове XX ст.49.
48ГрнцакЯрослав. Страсті за націоналізмом. Історічні есеі. Кнів, Крнтнка, 2004. С. 206—207.
49 Як паказвае Багушэвіч сваім «з тутэйшых у палякі», беларусы ўжо ў XIX ст. пасьпяхова засвойвалі польскую нацыянальнасьць. Калі скласьці разам колькасьць асоб, якія выехалі зь Беларусі ў Польшчу пасьля другой сусьветнай вайны і зьвесткі аб беларускіх паляках паводле савецкага перапісу 1959 г. (і ў першай, і ў другой групе дамінавалі этнічныя беларусы), дык колькасьць беларусаў, якія трывала засвоілі польскую нацыяналыіасьць, можна ацаніць больш як на мільён чалавек.
Нацыятварэньне (натуральна, польскае) у Беларусі пачалося бадай адначасова зь іншымі эўрапейскімі рэгіёнамі. 3 самага пачатку XIX ст. тут рэалізоўваўся раньнемадэрны тып нацыятварэньня паводле францускай мадэлі на рубяжы XVIII і XIX ст., г.зн. бяз моўнай асыміляцыі. Акурат на яго ў першай палове XIX ст. працавала ўся ўспадкаваная ад Рэчы Паспалітай на беларускіх землях культурная і адукацыйная інфраструклу'ра: бібліятэкі і музэі, унівэрсытэты і акадэміі, школы і гімназіі, касьцёлы і кляштары. Постаці Чачота, Баршчэўскага, Міцкевіча і Дуніна-Марцінкевіча былі спароджаныя польскім мадэрным нацыяналізмам, які аказаўся нсймаверна прадукцыйным на літаратурныя тэксты.
Пасьля Студзеньскага паўстаньня 1863 г. польскае нацыятварэньне ў Беларусі сутыкнулася з сур’ёзнымі цяжкасьцямі і абмежавалася найперш рыма-каталікамі ў ейнай паўночна-заходняй частцы. Як паказаў перапіс 1897 г., найвышэйшая роўня пісьменнасьці сярод беларусаў была ў Віленскай і Гарадзенскай губэрнях, дзе існавалі сотні таемных польскіх школак.
Гістарычна гэтыя землі ніколі не былі ні рускія, ні чыста праваслаўныя: яны ніколі не ўваходзілі ў т.зв. Кіеўскую Русь ці былі ейнай крайняй пэрыфэрыяй. Яшчэ на пачатку другога тысячагодзьдзя іх насялялі балцкія плямёны, якія прынялі рыма-каталіцтва ў 1387 г. На момант краху Рэчы Паспалітай доля рыма-каталікоў у канфэсійнай структуры беларускага насельніцтва складала 14—15 %. Зь іх ільвіная доля пасьля 1863 г. безь відавочных цяжкасьцяў засвоіла польскую нацыянальнасьць.
Пасьля студзеньскага паўстаньня 1863 г. у Беларусі стартуе храналягічна другі, расейскі праект нацыятварэньня. Ен быў блізкі да поўнага посьпеху ў другой палове XX ст., і толькі крах савецкай імпэрыі паставіў яго вынікі ў двухсэнсоўнае становішча.
Нарэшце, у апошнія дзесяцігодзьдзі XIX ст. у паўднёва-заходніх землях цяперашняй Беларусі бярэ пачатак праект украінскага нацыятварэньня. Дзейнасьць украінскіх школ на Берасьцейшчыне (у тым ліку ўкраінскай гімназіі ў самым Берасыді) у міжваенны
пэрыяд. размах украінскага партызанскага руху ў гэтым рэгіёне падчас другой сусьвстнай вайны і адразу пасьдя яс, нарэшцс, навуковыя дасягнсньні ўкраінскіх навукоўцаў — ураджэнцаў Берасьцейшчыны (напрыклад, ураджэнца Кобрыншчыны Івана Сідарука) — важная, аде зусім забытая частка беларускай культурнай прасторы.
У сёньняшні час пра ўкраінскі рух на паўднёвым захадзс Бсларусі нагадваюць найперш зьвесткі агульнанацыянальных перапісаў люднасьці Беларусі. Перапіс 1999 г. паказаў, што ў Жабінкаўскім, Кобрынскім, Берасьцейскім, Брапнскім. Камянецкім і Маларыцкім раёнах украінцы складаюць больш за 5 %. Без сумневу, перад намі ня вынік нейкіх міграцыяў, а праява ўкраінскай нацыянальнай сьвядомасьці жыхароў гэтых тэрыторыяў.
Беларускі нацыяналізм прапанаваў чацьверты паводле ліку на тэрыторыі Беларусі праект нацыятварэньня, які запрацаваў толькі ў першае дзесяцігодзьдзе XX ст.
Вось жа, у канцы XVIII — пачатку XX ст. на беларускай этнічнай тэрыторыі адбываўся працэс распаду дамадэрных нацыяў, прыналежнасьць да якіх была заснаваная на станавай прыкмеце (польскай шляхецкай і часткова расейскай імпэрска-шляхецкай), і ўзьнікнсньне мадэрных нацыяў. якія абашраліся на канфэсійныя, моўныя альбо культурныя асаблівасьці і імкнуліся ахапіцьусе пласты гра.мадзтва (у храналяпчнай пасьлядоўнасьці — польскай, расейскай, украінскай і беларускай). Узьнікаючыя нацыі зазвычай змагаліся за адно і тое ж насельніцтва і затым знаходзіліся ў стане жорсткага ідэалягічнага супрацьстаяньня. Гэткі парад нацыяналізмаў доўгі час мог фармаваць у аднаго і таго ж індывіда гібрыдныя герархічна арганізаваныя ідэнтычнасьці, якія прадугледжвалі ляяльнасьць да розных нацыянальных мэтраполіяў.
Таму далёка не дэфіцыт нацыяналізму ёсьць адрознай рысай беларусаў і беларускай сытуацыі, але старт на беларускай тэрыторыі на працягу фактычна аднаго стагодзьдзя чатырох канкурэнтных нацыянальных праектаў. Старт кожнага новага нацыянальнага праскгу меў характар культурнага шоку і падрываў сфар-
маваны балянс культурных сіл. Гэта было неўласьціва для «нармальнай» заходнеэўрапейскай сытуацыі і ссоўвала оптыку дасьледнікаў, дазваляючы лексыконы. ідэалёгіі і эстэтыкі адной нацыянальнай традыцыі прыпісваць да другой.
Прабуксоўка ўласна беларускага нацыятварэньня тлумачыцца не адсталасыдю беларусаў, а сілай і дзейснасьцю ранейшых і магутнейшых нацыяналізмаў у Беларусі. Слабасьць беларускай нацыянальнай сьвядомасыді — адваротны бок сілы польскай і «обіцерусской» ідэнтычнасьці сярод нас.
«СІКАВЫ БУРБУАІК»
I «ВЛАСЯКОВЫ ЖУЖААЬ»: КААЯНІЯАІЗМ
I НАЦЫЯНААІЗМ У БЕААРУСКАЙ ПСТОРЫІ XX СТ. ПАСЬАЯСАОЎЕ
V Беларусі ёсьць два паэты: Якуб Колас і Янка Купала — вельмі цікавыя хлапчукі! Так прымітыўна-проста пішуць, так ласкава, тужліва, шчыра. Нашы.м бы крышку гэтых якасьцяў! 0, госпадзе! От бы добра было!
Максім Горкі, 1911.
Напрыканцы 80-х — пачатку 90-х гадоў цяперужо мінулага стагодзьдзя... Беларусь зусім нечакана ператварылася ў прыгожы культурніцкі міт... Стаўленьне да гэтага міту было рознае, і часта — варожае, аднак зусім пэўна можна сьцьвярджаць, што ў часткі маладых беларускіх навукоўцаў і інтэлектуалаў ён абуджаў новыя і невядомыя дагэтуль пачуцьці. Міт быў загадкавы і гаварыў пра былую культурніцкую, палітычвую і гістарычную веліч краіны. Па нейкім часе, аднак, сталася відочна — міт кепска стасаваўся, што рэальнаўяўлялі зь сябе краіна, ейная культура, інтэлектуалызы чын і тагачасная мэнтальнасьць большасьці беларускага насельніцтва.
Аяесь Анціпенка. Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня: Пра кнігу, выклікі й кантэкст. 2003.
Цікава, што беларуская мова, у адрозьненьне ад украінскай, не ўспрымаецца носьбітам расейскай моўнай сьвядомасьці як сьмешная. Хутчэй — як нямова, артаграфічныя варыяцыі на дыялектную тэму.
Раман Лейбаў. Адзнн рубель. Русскмй Журнал. 2006.
Калі карыстацца ня строгім сацыялягічным матэрыялам, які сьведчыць пра распаўсюд ідэяў беларускага нацыяналізму сярод беларусаў, але наіўнай мэтафізыкай палітычных дэклярацыяў, агульнанацыянальных кангрэсаў і зьездаў, старанна прэпараваных нацыяналістычна настроенымі гісторыкамі, можа скласыдіся ўражаньне, што адразу па сваім нараджэньні беларускі нацыяналізм выцесьніў усе канкуруючыя рухі:
Пры нязначным аслабленьні палітычнага ціску, усяго за 15 год самастошіага разьвіцьця [паміжрэвалюцыямі 1905 і 1917 гг. —Аўт.], «беларускі рух» прайшоў усе стадыі і калстытуяваўся ў вядучую культурную і палітычную сілу краю, якая імкнулася інтэграваць у сябе іншае ўжо не на народйфка-рэвалюцыйнай плятфор.ме, а на ідэі нацыянальнага дэ.макратызму1.
Аднак гэта ня што іншае, як аптычны падман. Можна нс пагадзіцца з гісторыкам Юр’ем Туронкам, што беларускі нацыяналізм у XIX ст быў хімэрай. Ен заставаўся хімэрай і ў 1917 г., калі на свабодных выбарах ва Устаноўчы сход адзіная беларуская партыя. Беларуская Сацыялістычная Грамада, набрала. паводле розных ацэнак, ад 17 да 29 тыс. галасоў, г.зн. менш за паўадсотка галасоў беларускіх выбарцаў2.
1 Бабкоў Ігар. Генэалёгія беларускай ідэі. Зь лекцыяў для Беларускага Калегіюму // ARCHE. 2005. №З.С. 156.
2 Нікалас Вакар кажа пра 29 тыс. галасоў («In the general elections to the Constituent Assembly the nationalist ticket was not able to collect more than 29.000 votes in the
Як такі беларускі рух пачаў існаваць толькі ў 1905—1906 гадох — у пару зьяўленьня першых легальных беларускіх выданьняў і беларускіх культурных арганізацыяў. Ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі з расейскім і польскім нацыяналізмамі, якія мелі непараўнальна болей рэсурсаў, у беларускага руху не было шанцаў «канстытуявацца ў асноўную культурную і палітычную сілу краю». Каналы пашырэньня ідэалёгіі беларускага нацыяналізму аказаліся вельмі вузкімі. Яны ўлучалі ў сябе карпарацыйныя саюзы (у прывагнасьці, настаўніцкі), прэсу і, нягледзячы на аграмадны супраціў, ніжэйшае рыма-каталіцкае духавенства. Праваслаўная герархія аказалася значна больш кансалідаванай і ажно да падзеяў 1917 г. не дапускала заўважных праяваў беларускага нацыяналізму ў сваім асяродзьдзі.
Для ўжо ўзьніклага беларускага нацыяналізму фатальныя наступствы мела палянізацыя беларускай дамадэрнай эліты — пры нястачы сваёй казацкай клясы, як на Украіне, беларускую палітычную эліту тэарэтычна магла сфармаваць навасьпсчаныя капіталісты, праваслаўнае дваранства або рыма-каталіцкая шляхта. Аднаку першыя дзесяцігодзьдзі XX ст. яны амаль аднагалосна адкінулі мадэрную бс.іаруску ю ідэнтычнасьць. Вынятак склалі літаральна колькі індывідаў.
Ідэя самастойнай Беларусі заставалася чужой і незразумелай для мас — мовазнаўца Ян Станкевіч прыпамінаў, што ён быў адзіным з цэлай клясы навучэнцаў ашмянскай школы ў 1905—1909 гг., каго яна захапіла. Гісторык МікалайУлашчык, ураджэнец вёскі Віцкаўшчына ў 30 км на паўднёвы захад ад Менску, адзначаў, што першая газэта на беларускай мове трапіла ў ягоную вёску толькі ў канцы другога дзесяцігодзьдзя XX ст. Да рэвалюцыі 1917
whole country»; Гл. Vakar Nicholas Р. Belorussia: The Making Of A Nation. A case study. Russian Research Center studies, number 21. Harvard University Press, Cambridge, Mass, 1956. P. 97).
Паводле Захара Шыбекі, «беларускія партыі і арганізацыі атрымалі мізэрны працэптгаласоў (0,3 %)». ШыбекаЗахар. Нарыс гісторыі Беларусі. 1795—2002. Мінск: Энцыклапедыкс, 2003. С. 188.
г. ідэі беларускага нацыяналізму так і не праніклі на ўсход Беларусі.
Ужо ў канцы XIX ст. насельніцтва беларускіх гарадоў у цэлым стала расейскамоўным. Захаваліся ўспаміны аднаго з раньніх беларускіх нацыяналістаў Вацлава Іваноўскага пра моўную сытуацыю Віцебску ў 1910 г.:
Вітэбск — гэта стары беларускі горад, але цяпер беларускае мовы на вуліцах не чуваць, — асабліва ў сярэдзіне гораду Затое па краёх гораду скрозь пануе наша мова...3
3 1917 г. беларусаў у БССР выхоўвалі нс нацыянальныя агітатары, алс таталітарная ўлада. Пасьля пэўнай разіубленасьці, якая выразілася ў правядзеньне беларусізацыі, зьмест яе палітыкі ў БССР у цэлым зводзіўся да таго, каб перашкодзіць пераўтварэньню беларусаў у самастойную нацыю. Таталітарная ўлада разгледзела момант магчымасыц такой палітыкі на мяжы 20-х і 30-х гг. XX ст. — фізычна вынішчаючы нацыянальных актывістаў, яна рабіла выгляд, што русіфікацыя непазьбсжная. Дзякуючы таму, што бсларускі нацыяналізм узьнік позна, літаратурная беларуская мова ў вуснах не-пісьмсньнікаў і не-выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры стала разглядацца як адзнака палітычнай неляяльнасьці і скрайне правага сьветагляду.
Палітычная гегемонія насаджвалася і крышталізавалася з дапа.могай санкцыяванага ўладай мэханізму забароны ператварэньня «несьвядомых» беларусаў у беларускамоўных з нацыянальнай сьвядомасьцю. Культ^рныя і навуковыя інстытуты, сыстэма адукацыі і творчых саюзаў рабілі ўсё, каб зьнеахвоціць да беларускай мовы, літаратуры. гісторыі і культуры, г.зн. па сутнасыді выкарыстоўваліся як інструмэнт асыміляцыі.
Улічваючы існаваньне беларускага нацыяналізму і ягоных недвухсэнсоўных моўных патрабаваньняў, улада ўжо не магла про-
Наша Ніва. 1910. №34.
ста адмовіць беларускай мове ў праве на існаваньне. Яна прызнала інакшасьць беларусаў і не шкадавала рэсурсаў для іх асыміляцыі. (Блытаніна ў паняцьцях узьнікае тады, калі палкую любоў улады да асыміляцыі беларусаў успрымаюць як яе любоў да беларусаў.) Беларусы не дыскрымінаваліся за сваё этнічнае паходжаньне. Але за любыя несанкцыяваныя праявы нацыянальнай сьвядомасьці, асабліва ў форме выступу супраць русіфікацыі, наступала суровас пакараньне ў юрыдычным, сацыяльным і палітычным аспэктах. Дзьверы для поўнай асыміляцыі былі адчыненыя, а за адмову ад такога запрашэньня сурова каралі4.
3 30-х гг. XX ст. бярэ пачатак палітыка жорсткага культурнага апартэіду ў Беларусі. Беларуская мова ўжывалася як дапаможная ў працэсе навучаньня ў пачатковай і сярэдняй школе. Але яе практычна поўная адсутнасьць у вышэйшай школе недвухсэнсоўна паказвала на ейны праўдзівы сацыяльны і функцыянальны статус. Тое самае датычыла і мас-мэдыяў — мова была дапушчаная ў мясцовую прэсу і правадное радыё, але ў меру ўзрастаньня іх цэнтральнасьці яе ўдзельная вага падала. Функцыянальная пазыцыя, адведзеная беларускай мове ўладай, была з