• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай літаратуры XX — пачатку XXI стагоддзя

    Гісторыя беларускай літаратуры XX — пачатку XXI стагоддзя


    Выдавец: РІВШ
    Памер: 168с.
    Мінск 2006
    104.29 МБ
    
                    Гісторыя беларускай літаратуры XX — пачатку XXI стагоддзя
    
    
    
    
    
    Вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях
    
         121 05 01 Беларуская філал огія,
         121 05 02 Руская філалогія,
         121 05 04 Славянская філалогія, 121 05 06 Раманагерманская філалогія
    
    
            БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
    
    
    
    Зацверджана
                             Вучэбнаметадычным аб’яднаннем ВНУ Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі 14.03.2006 г.
                             Рэгістрацыйны № ТДДГ.019/тып.
    
    
    
    
                Гісторыя беларускай літаратуры XX — пачатку XXI стагоддзя
    
    
    Вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях 121 05 01 Беларуская філалогія, 121 05 02 Руская філалогія, 121 05 04 Славянская філалогія, 121 05 06 Раманагерманская філалогія
    
    
    
    Пад навуковай рэдакцыяй праф. Т. I. Шамякінай і праф. A. I. Бельскага
    
    
    
    
    
    Мінск “РІВШ” 2006
    
      УДК 882.6. (073.8)
      ББК 83.3
            Г51
    Рэкамендавана да зацвярджэння ўякасці тыпавой
           кафедрай беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 4 ад 28 лістапада 2005 г.);
           навуковаметадычным саветам філалагічнага факулыэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 3 ад 29 лістапада 2005 г.);
           вучоным саветам філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 2 ад 1 снежня 2005 г.)
    
    Складальнікі:
           прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар філалагічных вавук, прафесар A. I. Бельскі, дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнтА. Л. Верабей', дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт В. В. Казлова;
           дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт П. I. Навуменка, дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт У. А. Навумовіч, прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар філалагічных навук М. А. Тычына;
           загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар Г. I. Шамякіна
    
    Рэцэнзенты:
           кафедра беларускага літаратуразнаўства УА “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя A. С. Пушкіна”;
           кафедра беларускай літаратуры УА “Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя A. А. Куляшова;
           доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай літаратуры УА “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы” 1. В. Жук
    
    
    
                 Гісторыя беларускай літаратуры XX — пачатку XXI стагоддзя : Г51 вучэб. праграма для выш. навуч. устаноў па спецыяльнасцях 121 05 01 Беларуская філалогія, 121 05 02 Руская філалогія, 121 05 04 Славянская філалогія, 121 05 06 Раманагерманская філалогія. — Мінск : РІВШ, 2006. — 168 с
                 ISBN 9855000471.
    
    УДК 882.6. (073.8)
    ББК 83.3
    
    
    
    ISBN 9855000471
    
                              © Афармленне. ДУА “Рэспубліканскі інстытутвышэйшайшколы”, 2006
    
    
            Тлумачальная запіска
    
          Новая тыпавая праграма ‘Тісторыя беларускай літаратуры XX — пачатку XXI стагоддзя” адрасавана студэнтам філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і заклікана адыграць пазітыўную ролю ў падрыхтоўцы кваліфікаваных спецыялістаў, у прапагандзе дасягненняў і набыткаў нацыянальнага мастацтва слова.
          Ад часу выхаду ранейшых тыпавых фундаментальных праграм прайшло некалькі дзесяткаў гадоў: ‘Тісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры” (1976, скл. М. Р. Ларчанкаі A. А. Лойка), “Гісторыя беларускай літаратуры” (1982, скл. М. I. Мішчанчук і A. М. Налівайка), ‘Тісторыя беларускай савецкай літаратуры” (1983, скл. М. I. Мішчанчук і A. А. Семяновіч), “Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры” (1988, скл. A. А. Лойка), “Гісторыя беларускай савецкай літаратуры” (1979, праект; 1986, скл. Д. Я. Бугаёў, В. В. Казлова, I. Я. Навуменка). Адбыліся істотныя грамадскія зрухі, змянілася культурная сітуацыя. У сучасным літаратуразнаўстве ўсталяваліся новыя падыходы, канцэпцыі, прыярытэты. Аднавілася аб’ектыўная карціна гістарычнага развіцця нацыянальнага мастацтва слова, беларуская літаратура XX стагоддзя разглядаецца як цэласны гісторыкакультурны працэс, паіншаму выглядае яе перыядызацыя.
          Праграма арыентуе на канцэптуальнае навуковае разуменне гісторыі беларускай літаратуры, яе ідэйнаэстэтычнага руху, нацыянальнай спецыфікі, мастацкіх формаў адлюстравання і светапазнання, жанравастылёвых тэндэнцый развіцця, глыбокае спасціжэнне гуманістычнай філасофіі і засваенне духоўных каштоўнасцей, якія закладзены ў творах класічнай спадчыны і сучасных майстроў слова. Галоўная мэта вучэбнага курса — раскрыць разнастайнасць і асаблівасці гісторыкалітаратурнага працэсу ў XX стагоддзі.
          Падрыхтаваная праграма мае сістэмны характар у прэзентацыі літаратурнага матэрыялу і ахапіла зместам не толькі XX стагоддзе (з улікам напрацаваных мастацкіх традыцый), але і пачатак XXI стагоддзя; яна разглядае адначасова і вынікі папярэдняга этапу, і складаныя працэсы пераходу ў новую эпоху, прамежкавы стан літаратуры і культуры.
          Праграма створана якраз у рэчышчы новай культурнай мадэлі і распрацавана ў плане жыццесцвярджальнай парадыгмы, а не песімізму і крытычнага стаўлення да ўласнай гісторыі, як гэта мела месца раней. Яе асноўны пафас — падвядзенне літаратурных вынікаў XX стагоддзя, паказ разнастайнасці “літаратурнага ландшафту”
    
    3
    
      Беларусі, мастацкага і культурнага багацця, назапашанага класікамі і сучаснымі майстрамі слова. 3 гэтай прычыны ў распрацоўках тэм прэваліруе ў цэлым пазітыў, увага скіравана на дасягненні і поспехі беларускай літаратуры, у тым ліку ўсавецкі час. Патрыятычныя пачуцці, высокія маральнаэтычныя прынцыпы і эстэтычны густ, як паказвае практыка выкладання ў ВНУ, выхоўваюцца ў арыентацыі на станоўчыя прыклады. Праграма перш за ўсё скіравана на духоўнатворчы і культуратворчы працэс удасканалення асобы, выхаванне ў маладога пакалення маральнасці, патрыятызму і гуманізму, а таксама на развіццё творчага мыслення студэнтаў, актывізацыю іх навуковадаследчага пошуку.
          Новую праграму характарызуе перш за ўсё гістарыясофскі падыход, які ўлічвае дыялектычныя супярэчнасці ў развіцці грамадства.
          Асноўныя напрамкі ў распрацоўцы аглядавых і манаграфічных тэм наступныя:
         1)     XX стагоддзе асэнсоўваецца як асобная гісторыкакультурная эпоха, якая мае сваю нацыянальную адметнасць у літаратуры Беларусі;
         2)     асноўная ўвага беларускай літаратуры XX — пачатку XXI стагоддзя скіравана на жыццё і праблемы соцыуму;
         3)     раскрываецца веліч класікіі значэнне эстэтычных традыцый, іх узаемадзеянне з авангарднымі тэндэнцыямі на працягу ўсяго перыяду;
         4)     гісторыя літаратуры разглядаецца як гісторыя мастацкіх кірункаў і плыняў, жанраў і стыляў;
         5)     паслядоўна праводзіцца лінія “аўтар — літаратурны працэс”;
         6)     увага акцэнтуецца на біяграфіі пісьменніка, раскрыцці яго творчай індывідуальнасці, шматгранным выяўленні, пазначаны пафас і асноўныя тэндэнцыі творчасці;
         7)     значна пашыраецца інтэртэкст, культурны кантэкст; беларуская літаратура паўстае ў сваіх вертыкальных (у глыбіню архаікі, у міфалогію) і гарызантальных (узаемадачыненні з іншымі літаратурамі) сувязях;
         8)     прэзентуецца ідэя экацэнтрызму як асноватворная ў разуменні ўзаемаадносін чалавека і прыроды;
         9)     асэнсоўваецца канцэпцыя асобы як адна з цэнтральных у беларускай мастацкай літаратуры;
         10)     выяўляюцца асаблівасці нацыянальнага вобраза свету, беларускай ментальнасці, народнага характару;
         11)         прасочваецца сувязь фальклору і прыгожага пісьменства;
    
    4
    
         12)     вызначаюцца нацыянальныя архетыпы, сэнсаўтваральныя паняцці і дамінанты, феномены мастацкай свядомасці;
         13)     вылучаюцца як прыярытэтныя агульначалавечыя духоўныя і маральныя каштоўнасці;
         14)        закранаюцца гендэрныя праблемы;
         15)     пры распрацоўцы кожнай з тэм нязменна ў цэнтры ўвагі знаходзяцца пытанні паэтыкі.
        У праграме прадстаўлены асучаснены погляд на літаратурную класіку — з улікам дасягненняўбеларускагалітаратуразнаўства. Пановаму расстаўлены акцэнты ў раздзелах, прысвечаных творчасці пісьменнікаў савецкага часу. Фіксуюцца мастацкія пошукі маладых літаратараў Беларусі. Уведзены новыя манаграфічныя тэмы — пашырана кола аўтараў, якія атрымалі заслужанае прызнанне ў беларускіх чытачоў. Разам з тым праграма не прэтэндуе на ўсёабдымнасць і вычарпальнасць, хоць яе аўтары імкнуліся да універсальнасці, шырыні ахопу літаратурнага матэрыялу. Можна, бясспрэчна, прысвяціць манаграфічныя тэмы іншым аўтарам, разгарнуць тэзісы і пэўныя аспекты праграмы, што, на наш погляд, здолеюць з поспехам зрабіць выкладчыкі, плануючы тэматыку самастойнай работы студэнтаў у адпаведнасці з рабочымі праграмамі кафедры і метадычнай сістэмай у вучэбнай дзейнасці кафедры.
        Аглядавыя тэмы даюць цэласнае ўяўленне пра гісторыкахраналагічнае развіццё беларускай літаратуры XX — пачатку XXI стагоддзя. Манаграфічныя тэмы, дзе шматбакова разглядаецца творчасць класікаў і вядомых пісьменнікаў, прымыкаюць да аглядавых і ўтвараюць адзіны сэнсавазмястоўны кантэкст, пашыраюць і ўзбагачаюць разуменне ідэйнаэстэтычнага руху нацыянальнага мастацтва слова ў аспекце “творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс”.
        Упершыню надзвычай поўна пададзены спіс мастацкіх тэкстаў для чытання і навуковая літаратура па курсе (асноўная і дадатковая), якая рэкамендуецца для самападрыхтоўкі, выкарыстання пры напісанні курсавых і дыпломных работ.
        Паколькі праграма стваралася калектывам аўтараў, кожны з якіх валодаеўласнай творчай манерай, тоў ёй назіраюцца некаторыя фармальнамоўныя адрозненні ў прэзентацыі матэрыялу. Гэта непазбежна ў плане рэцэптыўнай эстэтыкі і не ўплывае істотным чынам на канцэпцыю і змест праграмы. Урэшце, пэўныя стылёвыя адметнасці дэманструюць адначасова і розныя прыёмы інтэрпрэтацыі, характэрныя для пераходнай эпохі, якая вызначаецца зменай культурнай парадыгмы.