Грэх  Алесь Усеня

Грэх

Алесь Усеня
Выдавец: Медысонт
Памер: 640с.
Мінск 2014
181.02 МБ

Алесь Усеня

Раман

Мінск «Медысонт» 2014

УДК 821.161.3-31

ББК 84(4Бен)-44

У74

Усеня, А.

У74 Грэх : раман / Алесь Усеня. Мінск : Медысонт, 2014. 640 с.

ISBN 978-985-7085-34-7

Вера, Надзея, Любоў... Мала хто ведае, што гэта не проста ўстойлівае словазлучэнне, а імёны маленькіх дзяўчынак, якія ў II в.н.э. па загадзе рымскага імператара Адрыяна былі жорстка закатаваныя і забітыя, бо не пажадалі адрачыся ад Хрыста. Пра іх духоўны подзвіг расказваецца ў раманс.

Іудзейскае паўстанне, пасля якога яўрэі на дзве тысячы гадоў страцілі сваю тэрыторыю, інтрыгі і барацьба за трон у Рымскай імперыі, а перадусім — гісторыя трагічнага кахання маладых іудзея і хрысціянкі, — усё гэта знітавана дэтэктыўным сюжэтам.

УДК 821.161.3-31

ББК 84(4Бен)-44

ISBN 978-985-7085-34-7      © Усеня А., 2014

© Афармленне. ТАА «Медысонт», 2014

Ад аўтара

У маёй роднай вёсцы сталі часта паміраць людзі. Што ні тыдзень, то пахаванне. Я звярнуўся да старадарожскага настаяцеля Свята-Мікалаеўскай царквы айца Ігара, каб ён патлумачыў, чаму так адбываецца. Святар з'ездзіў у Жыровіцкі манастыр, і там яму параілі: у вёсцы трэба пабудаваць хаця б капліцу.

"Ну што капліца? падумаў я. — Калі ўжо будаваць, дык адразу царкву". Тым болей, што грошай у мяне тады ставала.

Пабудаваную царкву я хацеў назваць імем святой Надзеі, бо так звалі маю маці. Айцец Ігар сказаў, што ёсць святыя Вера, Надзея, Любоў і маці іх Сафія. Іх немагчыма аддзяліць адну ад аднае. Царква была названая ў гонар гэтых святых пакутніц.

I тут я злавіў сябе на думцы, што пра Веру, Надзею, Любоў 7 маці іх Сафію нічога не ведою. Закарцела зазірнуць у гісторыю і напісаць пра іххоць невялікае апавяданне — каб іземлякі ведалі, якім святым яны будуць маліцца. Пачаў збіраць матэрыял 7 паступова зразумеў, што абысціся адным толькі апавяданнем не ўдасца.

Юныя пакутніцы былі закатаваныя і забітыя па загадзе рымскага імператара Адрыяна (кіраваў імперыяй з117па138 г. н. э.) напрыканцы ягонага жыцця. Натуральна, мне хацелася дакапацца, чаму ён пайшоў на такое злачынства. I чым болей я вывучаў біяграфію Адрыяна, тым болей узнікала пытанняў. Справа ў тым, што ён быў ледзь не сомым справядлівым, самым лаяльным да іншаверцаў, самым міралюбным заўвесь час існавання Рымскай імперыі. I раптам у апошнія гады перад смерцю Адрыян пачынае жорсткі пераслед усіх, хто не прызнае рымскіх багоў. Асаблівая нянавісць — да хрысціянаў. Чаму?

У132-135 гг. н. э. рымскую правінцыю Іудзея ахапіла адно з самых магутных паўстанняў, якое скалыхнула ўсю імперыю, паставіла пад пагрозу яе існаванне. Паўстанне было жорстка задушана. Менавіта пасля тых падзей яўрэяў пазбавілі надзеі на аднаўленне храма Саламона, яны страцілі сваю

тэрыторыю і змушаны былі рассяліцца па ўсёй зямлі. Імператар Адрыян узненавідзеў і яўрэяў, і іхнюю веру. Ён быў вельмі адукаваным, вельмі дасведчаным чалавекам і, безумоўна, ведаў, што паміж іудзеямі і хрысціянамі вялікая розніца. Аднак жа ён ведаў і тое, што хрысціянства вырасла з іудаізму (гісторыкі так і называюць самую раннюю плынь — іудзеяхрысціянства), адтуль ягоныя вытокі, нават Стары Запавет і для тых, і для другіх — адзін і той жа. Таму Адрыян узненавідзеў не толькі іудаізм, але і ягоны парастак — хрысціянства. Бо хто ведае, што вырасце на гэтым дрэве...

Вось чаму, каб растлумачыць жорсткасць Адрыяна да хрысціян, да Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі, мне давялося паглыбіцца ў гісторыю іудзейскага паўстання. Вось чамуменавіта яму прысвечаная першая кніга рамана. Вызначальнае ? тое, што спачатку ворагам хрысціянства была не толькі Рымская імперыя. Яшчэ больш бязлітасна ставіліся да хрысціян супляменнікі-іудзеі: забівалі, гвалцілі, пракліналі. Яны бачылі ў хрысціянах не толькі ворагаў, оле і (што галоўнае) адшчапенцаў, здраднікаў, якія адракліся ад самага святога — іхняга Бога.

Наколькі магчыма, я імкнуўся прытрымлівацца гістарычных фактаў і падзей. Аднак жа ў мастацкай прозе нельга абысціся без пэўнай долі фантазіі, тым болей, што пра тыя часіны звестак засталося не так і шмат. Таму, папярэджваючы заўвагі ці нават абурэнне найбольш "уедлівых" гісторыкаў, прашу ўспрымаць гэты твор толькі як маю асабістую версію.

Кніга першая

АКІБА

Я вылучу ім Прарока з асяроддзя братоў іхніх... і ўкладу словы Mae ў вусны Яго, і Ён будзе гаварыць ім усё, што Я загадаю Яму; а хто не паслухае слоў Маіх, якія Прарок той будзе гаварыць ад Майго імя, з таго Я спаганю; але прарока, які асмеліцца гаварыць ад імя Майго тое, чаго Я не загадваў яму гаварыць, 7 які будзе гаварыць ад імя багоў іншых, такога прарока аддайце смерці.

Другазаконне 18:18-20.

Пасланец ад Бога

Змрочны пакой роўненька разразала палоска святла, што прабівалася праз вузенькае прадаўгаватае вакенца ў мураванай і злёгку парэпанай сцяне. Яна, гэтая палоска, выхоплівала з цемры краёчак стала, на якім сіратліва туліліся адзін да аднаго гліняныя збан і кубак, а потым перакідвалася на драўляныя дзверы. Апроч насцілу-ложка, што, калі доўга ўзірацца, можна было намацаць вачыма ў кутку, ніякай іншай надобы ў памяшканні, здаецца, не было. I немаведама, ці было то жытло заскарузлага пустэльніка, ці аскетычны каземат небяспечнага арыштанта.

Па келлі (а гэта, мусіць, усё ж была келля) бязгучна, нібы цень, соўгалася прыгорбленая чалавечая постаць. Ейныя рухі былі такія запаволеныя і зграбныя, што, здавалася, постаць не шпацыруе, а плавае ад сцяны да сцяны. Палоска святла, калі яе перасякала постаць, адбівала на дзверы абрысы доўгага, да падлогі, балахона і галавы старога чалавека са звіслымі на плечы космамі і барадой ледзь не да жывата.

Якісь дакучлівы клопат ці нэндзу, шпацыруючы, выношваў гэты стары і нешта няўцямна-незадаволена буркнуў, калі ў ягоныя развагі нахабна ўварваўся лёгкі стук у дзверы. Нават

не стук — па той бок нехта ціха шкрабаў, каб няўзнак не спудзіць важлівыя думкі гаспадара.

— Чаго табе, Пінхас? — выхрыпеў з грудзей стары, тым самым дазволіўшы ўвайсці ў келлю клышаногаму дзецюку з дзідаю ў правай руцэ — па ўсім бачна, ахоўніку.

— Рабі, тут да цябе рвецца адзін незнаёмец...

Гаспадар перабіў ахоўніка:

— Я прасіў нікога да мяне не пускаць. Ці ты, Пінхас, не зразумеў?

— Прабач, рабі, але гэты чалавек... ну... нейкі не такі... Плявузгае абы-што. Кажа, што ён — вястун ад Бога...

— Значыць, Месія? — стары дазволіў сабе скрывіць вусны ва ўсмешцы. — Шчэ адзін атожылак роду Давыдава? Каторы па ліку? Гані яго, Пінхас, як далей.

— Так, прайдзісвет, — жвава, зрэшты, як і зазвычай, пагадзіўся ахоўнік. — Праўда, здаровы, як бугай. Мы такі добра ўпрэлі, яго лагодзячы.

— Вы пыталіся, што яму трэба?

— Ён хоча бачыць цябе, рабі. Хоча, каб ты яго выслухаў.

Стары абыякава махнуў рукою:

— Прэч яго.

3 напругай павярнуўся — ажно скрыгатнулі косці ў суставах — і паплыў да свайго ложка.

— А ўрэшце, — на паўдарозе стары раптам схамянуўся, нібы штосьці прыгадаў, — можна і паслухаць. Вядзі.

Ахоўнік высунуў галаву за дзверы і зычна галёкнуў:

— Тамір, давай яго сюды!

Неўзабаве чацвёра ахоўнікаў уштурхнулі-ўвалаклі ў келлю мажное цела і знарок паставілі яго акурат на тую самую палоску святла.

— Вось ён, рабі.

Незнаёмец быў гонкі і гожы. 3-пад зношанай і месцамі абдзёрта-залатанай апраткі вытыркаліся мускулістыя бугры. Аднак жа найболей адметным быў ягоны твар. А лепей сказаць, барвовы шнар, што распаласаваў гэты твар ад левае скроні — па ўсёй шчацэ — ледзь не да шыі. Усякі дасведчы ваяр доўга не гадаў бы над тым, што гэтакі след мог пакінуць толькі меч. Са шнара ці не сачыліся кропелькі крыві.

На руках незнаёмца ўсё яшчэ віселі ахоўнікі — крый Божа, наробіць шкоды рабі, — аднак жа бачылася, што калі дужа захоча ён стрэсці з сябе гэтае ашмёцце, паляцяць блазнюкі на падлогу пераспелымі жалудамі.

— Адпусціце яго, — пачуўся з цемры ціхі і адначасна ўладарны голас старога.

Ахоўнікі адступілі назад, гатовыя ў любы момант ганчакамі накінуцца і загрызці сваю ахвяру. Прымружанымі глыбокімі вачыма, што ўжо трохі прызвычаіліся да змроку, незнаёмец свідраваў цемрадзь. Нарэшце ягоны позірк спатыкнуўся аб ледзь прыкметную постаць.

— Рабі Акіба, гэта ты? — голас незнаёмца быў падобны на гул перуна.

— Хто ты такі і чаму шукаеш мяне?

— Я — Сімон Бар Козіба1.

— Сын Козібы? Дзіўна... Слухаю цябе.

Сімон нерашуча пераступіў з нагі на нагу — на глінянай падлозе засталіся крывавыя адбіткі пальцаў: відаць, шлях ягоны быў няблізкі і камяністы — і пачаў распавядаць:

— Я прыйшоў сюды як пасланец ад Бога. I не думайце, што я вар'ят ці самазванец. Калі б я папраўдзе быў гэтакім, то не шукаў бы сустрэчы з табою, рабі. Самазванцы, наадварот, баяцца цябе, як агню, бо ведаюць: аднаго твайго позірку досыць, каб назнайніцу вывернуць іхняе хлуслівае нутро. А я — вось, перад табою. I гатовы пайсці на любы іспыт. Бог паслаў мяне для збавення роднай Іудзеі ад рымскага прыгнёту, я прыйшоў даць волю ўсім насельнікам Палесціны...

— Годзе! — перабіў Акіба. — Іудзеі патрэбны не Месіі. Іудзеі патрэбны ваяры. Рымляне не разумеюць слоў. Да іх даходзіць толькі адна мова — мова зброі. Зрэшты, гэта напісана і на тваім твары... Ці, можа, такі знак ты адхапіў у вулічным духане?

На ілбе Сімона выступілі кропелькі поту, а пісаг ад напругі зрабіўся цёмна-бэзавым.

— Рабі, калі б такое сказаў хтосьці іншы, я перагрыз бы яму глотку. He крыўдзі мяне, рабі. Рымлянін, які нанёс гэты

1 У літаральным перакладзе — "сын хлусні", "сын ашуканца".

ўдар, пэўна, не лічыць мяне за жывога... Калі да нашага мястэчка дакацілася вестка, што Іудзея зноў палыхнула паўстаннем, я за лічаныя дні сабраў тры сотні ваяроў. У нас было мала зброі, дый тую многія ці не ўпершыню трымалі ў руках. Аднак жа неяк ноччу мы спадобіліся напасці на рымскі гарнізон. Мы разлічвалі неспадзеўкі перарэзаць іх ледзь не ў ложках. Разлічвалі... А не прадбачылі галоўнага: вывучкі рымскіх ваяроў. Іх было меней, значна меней, чым нас. I ўсё ж яны перамаглі. Легіянеры, што стаялі на варце, паспелі даць знак астатнім. I праз нейкія імгненні супраць нас ашчацінілася дзідамі жывая сцяна рымлян. Я ні ў чым не магу папракнуць сваіх сяброў, яны змагаліся, як маглі. Яны засланяліся далонямі ад мячоў, бо не было ніводнага шчыта, яны кідалі свае целы на дзіды, каб пракласці шлях іншым. Сутычка была кароткаю. Нам удалося прыдушыць ці прыкалоць з дзясятак рымлян, аднак ніводзін іудзей не выйшаў жывым з таго пабоішча. I мне прыкра, што я ацалеў. Але, відаць, на ўсё воля Божая... Я ачуняў, калі схлынула цемра. 3 боку мястэчка даляталі стогны і крыкі: рымляне пакінулі гарнізон і ўчынілі расправу над жыхарамі за нашую вылазку. Я выбраўся з груды целаў маіх забітых сяброў і ўжо дакладна ведаў, куды трымаць кірунак... Сюды, у Бетар, дзе мудры рабі Акіба збірае з усяе Палесціны, з усяе зямлі незлічонае іудзейскае войска, каб скінуць, нарэшце, рымскае ярмо з шыі майго народа. Ты спытаешся, рабі, чаму я лічу сябе прыхадцам ад Бога ці, як ты кажаш, Месіяй? Адкажу. Калі, зранены і ледзь не беспрытомны, абкладзены целамі, я абыякава пазіраў у шэрае ранішняе неба, раптам нібы маланка шуганула наўсцяж, раздзіраючы смугу, і з гэтага разрыву на мяне хлынула незвычайнае, велічнае святло-ззянне. I адразу я пачуў моцны, уладарны голас, здавалася, ён запаўняў усю прастору, і немаведама было, ці далятае ён адтуль, з неба, ці вырываецца з мяне самога... "Сімон, — урачыста сказаў гэты голас, — ты, нашчадак Давыдаў, стаў Маім абраннікам, і табе наканавана збавіць сыноў Ізраілевых ад прыгнёту, абвясціць і заснаваць на зямлі царства міру. Зараз ты пойдзеш у Бетар, дзе збіраецца войска іудзейскае, і ўзначаліш яго, і павядзеш свой народ да перамогі..." Чуйдух неба зноў заслалася шэранню, аднекуль усчаўся гулкі подых ветру, нібы

побач пранеслася конніца, а я колькі хвілін усё яшчэ ляжаў нерухома і ніяк не мог усвядоміць, што са мною размаўляў Ён... Паступова цела маё налівалася незразумелаю сілаю, і неўзабаве я конча акрыяў. Я ні ў каго не пытаўся ні шляху, ні сцежкі. Быццам нечая рука прывяла мяне сюды. I вось я перад табою, рабі Акіба...

Стары наблізіўся да Сімона, стаў насупраць — твар у твар — і па ягоных ручайках-маршчынах хваляю прабегла ледзь прыкметная іранічная ўсмешка.

— Кажаш, голас з неба? А ці не трызніў ты, ці не прымроілася ўсё табе, параненаму і амаль беспрытомнаму?

— Я быў пры сваім розуме, рабі.

— I чаму ж гэта Гасподзь абраў менавіта цябе?

— He ведаю.

— Дык ты папраўдзе выхадзец з роду Давыдава, сын Козібы?..

— He ведаю і гэтага.

— Цікава, — Акіба адышоў да стала, абапёрся даланёю аб ягоны краёчак. — А ты, Сімон, сапраўды прайдзісвет. Нямала такіх пабачыў я на сваім вяку. Хочаш славы? Хочаш павагі і пашаны? Але замест гэтага ўсяго можаш атрымаць дзіду пад рабро...

— He зневажай мяне, рабі! — з адчаем і крыўдаю мовіў Сімон. — Я не маню! Чым я магу даказаць гэта? Чым? — позірк ягоны пачаў мітусіцца па келлі, нібы сапраўды шукаў нейкія доказы, і раптам застыў на цесаку, што тырчаў за поясам ахоўніка Пінхаса. Ніхто не паспеўі здрыгануцца, як цясак гэты апынуўся ў Сімонавай руцэ. Ахоўнікі здолелі толькі жахнуцца — не за сябе, за Акібу, — а сам Акіба нават брывом не варухнуў, не спускаючы з твару тую ж усмешку і выказваючы пагарду да небяспекі.

Аднак Сімон зрабіў зусім не тое, што ад яго чакалі. Ён не кінуўся ні на Акібу, ні на ахоўнікаў. Ён узмахнуў цесаком і секануў па мезенцы левае рукі — адцятак пакаціўся акурат пад ногі Акібы.

— Я не маню, рабі! Я не ашуканец! — у адчаі Сімон узбіўся ледзь не на крык.

Са знявечанай рукі на падлогу вішнямі ападалі буйныя

кроплі крыві, а Сімон па-ранейшаму ўчэпіста сціскаў цясак і ліхаманкава зыркаў вакол, нібы шукаючы, што яшчэ на сабе адцяпаць, каб давесці сваю праўду.

Акібу, падобна, гэтае дзейства аніяк не праняло, быццам самаэкзекуцыю яму даводзілася назіраць штодня. Ён гідліва пхнуў нагою адцятак-мезенец і абыякава мовіў:

— Гэта — не доказ. Пазбаўляцца кавалкаў цела дазвольна хіба што ў баях з рымлянамі. Па ўсім бачна, у цябе гэта атрымалася няблага, — Акіба зноў напусціў на твар кплівасці. — А ўвогуле ты можаш стаць вартым ваяром. Нам такія патрэбны. Пінхас, адвядзі яго ў які-небудзь атрад. I гэтае... дайце яму якую анучу, каб перавязаць руку.

— Слухаю, рабі!

Пінхас выкалупіў цясак з рукі разгубленага Сімона і падштурхнуў яго ў плячо:

— Пайшлі.

Сімон паслухмяна паклыпаў да дзвярэй. На парозе азірнуўся і ўжо без крыўды, ціха і цвёрда мовіў:

— Я не маню, рабі!

Легат-прапрэтар

Гэтага чалавека баялася і ненавідзела ўся Іудзея. Аднае толькі згадкі пра яго было досыць, каб у адных падкасіліся ногі, а другія скрыгатнулі зубамі і сціснулі кулакі. Гэтым чалавекам быў легат-прапрэтар правінцыі Іудзея Ціней Руф. Зрэшты, зазвычай яго называлі інакш — Tyrannus Rufus. Інакш кажучы, тыран.

Нейкім чынам яму ўдалося пераканаць імператара Адрыяна, што трэба прыняць эдыкт аб забароне абразання. Каб сказаць, што Адрыян на дух не пераносіў вернікаў і багоў, якія супярэчылі рымскім, дык не. 3 вышыні свайго становішча ён пазіраў на іх паблажліва-іранічна, як добры і мудры бацька на мурзатых неразумных дзяцей, бо сам лічыўся галоўным богам на зямлі. Пасля аднаго са сваіх падарожжаў Адрыян пісаў свайму швагру Сервіяну: "Егіпет, які ты мне так хваліў, мой мілы Сервіян, я знайшоў легкадумным, які вісіць на валаску,

паддаецца кожнаму павеву моды. Тут паклоннікі Серапіса ў той жа час хрысціяне; а тыя, што называюць сябе епіскапамі Хрыста, пакланяюцца Серапісу. Няма ніводнага кіраўніка сінагогі, ніводнага самараніна, ніводнага хрысціянскага святара, які б не сумяшчаў гэтых пасад з пасадамі астролага, варажбіта, шарлатана. Сам патрыярх1, калі ён з'яўляецца ў Егіпце, аднымі прымушаецца пакланіцца Серапісу, а другімі — пакланіцца Хрысту. Адроддзе бунтарскае, карыслівае, дзёрзкае!.. Іхні адзіны бог — грошы. Вось баство, якому пакланяюцца і хрысціяне, і яўрэі, і рознага роду людзі".

А калі ў некаторых правінцыяххрысціян пачалі карацьтолькі за тое, што яны — хрысціяне (даносчык атрымліваў выдзел пакаранага), Адрыян адразу ж "абсек рукі" задужа імпэтным праконсулам. Ментарскі ліст, напрыклад, атрымаў праконсул Азіі: "Адрыян — Мініцыю Фундану. Я атрымаў пісьмо, якое мне напісаў Ліцыній Граніян, чалавек вядомы, якога ты замяніў. Мне здаецца, што гэтая справа не можа быць пакінутая без разгляду, каб людзі, увогуле мірныя, не падвяргаліся непрыемнасцям і каб паклёпнікам не была дадзеная поўная свабода. Такім чынам, калі ў тваёй правінцыі ёсць людзі, якія могуць, па іх перакананні, прад'явіць супраць хрысціян салідныя абвінавачанні і могуць даказаць гэіыя абвінавачанні перад судом, дык я не забараняю ім ісці законным шляхам. Але я не дазваляю ім абмяжоўвацца прашэннямі і крыкамі, што ўзбуджаюць смуту. У такіх выпадках лепш за ўсё табе самому знаёміцца са скаргай. Такім чынам, калі хто выступіць абвінаваўцам і дакажа, што хрысціяне парушаюць законы, прызначай нават пакутлівую кару, зыходзячы з важнасці ўчынка. Але гэтак жа, клянуся Геркулесам, калі хто па-паклёпніцку данясе на аднаго з іх, пакарай даносчыка караю яшчэ болей строгаю, адпаведнаю ягонаму злу".

I вось такога справядлівага, мудрага бацьку-бога-імператара Цінею Руфу ўдалося "ўламаць", каб ён-такі падпісаў "абразальны" эдыкт2. Што яшчэ магло болей абразіць і абурыць прававерных іудзеяў? Некалі яны заключылі са сваім богам

1 Маецца на ўвазе яўрэйскі, яго Адрыян мог бачыць у Палесціне.

2 Наступнік Адрыяна, Антанін, каб улагодзіць яўрэяў, адмяніў гэты эдыкт.

"дамову", запавет: ім, іудзеям, Яхве перадасць уладу над усёй Палесцінай, а яны ў аддзяку не будуць шанаваць іншых, апрача Яхве, багоў і спаўняць толькі ягоныя жадобы. А як "подпіс" пад гэтаю дамоваю, як знешні яе сімвал — абразанне.

У рымлян было шмат багоў і багінь. Усе яны былі вясёлыя, гуллівыя, дабрадушныя, не прасыхаючы, паглыналі нектарамброзію, з мутнымі вачыма гойсалі на калясніцах ад акаёму да акаёму, кралі адно ў аднаго авечак і зрэдчас, кінуўшыся ў блуд, спускаліся на зямлю, каб састругаць байструка якойнебудзь кабеціне, што трапілася пад руку. Найболей распусным быў іхні завадатар, Юпітэр. Карацей кажучы, зразумелыя багі, свойскія.

А ў іудзеяў, далдоніў імператару Ціней Руф, бог адзін, ды яшчэ нейкі няўцямны, помслівы, злы. He варта шанаваць такога бога. Абразанне было прыроўнена да кастрацыі і забаронена пад страхам смерці.

Вядома ж, забарона абразання не была галоўнаю прычынаю смугы сярод яўрэяў, хоць яны і ўспрынялі эдыкт як гвалт, як пагрозу для існавання нацыі. Ціней Руф добра разумеў, што яна, прычына, знаходзіцца тут, у Ерусаліме, дзе на месцах яўрэйскіх святыняў узводзяцца рымскія помнікі і забудовы...

...Легат-прапрэтар за дзень стаміўся ад важлівых і дробязных спраў, якіх для яго ў гэтым ненавісным горадзе заўсёды было аж занадта — Ерусалім, лічы, нанова адбудоўваўся. Цяжкаю хадою немаладога чалавека ён пратупаў-праслізгаў па гладкай падлозе, выкладзенай парфірам — зялёным мармурам, і, як сноп, плюхнуўся ў шырокае крэсла, абабітае касматаю поўсцю дзікага буйвала. Гэта было нават не крэсла, a амаль што ложак, абкладзены з усіх бакоў шаўковымі падушкамі, якія прыемна казыталі твар, рукі і пяшчотна схілялі, заклікалі да сну. Ціней Руф і хацеў менавіта гэтага — падрамаць гадзіну-другую, скінуць стому, бо ўвечары, на свежую галаву, меў намер напісаць адказ Адрыяну. Імператарскі табілярый1 тыдзень таму даставіў Руфу пасланне, якое прапрэтара не дужа ўзрадавала, нават абурыла. Ён, во, і цяпер, як і ўсе

1 Пісьманосец.

гэтыя дні і ночы, не можа супакоіцца, цалкам аддацца ў рукі Марфею.

Руф прыкрыў вейкі,усё яшчэ маючы спадзеў на сон, і колькі хвілінаў паляжаў нерухома. Ён паспрабаваў падумаць пра штонебудзь прыемнае, але памяць чамусьці не хацела выкідваць на паверхню згадкі пра радасныя пачуцці ці падзеі, мажліва, таму, што іх апошнім часам не было ўвогуле.

Прапрэтар прыўзняўся, абапёрся на локаць і працягнуў правую руку да невялічкага, прымацаванага да падлогі століка, які адною ножкаю месціўся побач з крэслам і на якім сіратліва ляжаў імператарскі скрутак. Разгарнуў яго і ў каторы раз стаў перачытваць роўненькія радкі паслання.

Найперш Адрыян цікавіўся, як ідзе адбудова Ерусаліма. Імператар наказваў прыспешыць працу, бо ён мяркуе бліжэйшым часам наведаць Палесціну, на ўласныя вочы пабачыць новы храм.

Асноўную ж частку паслання складалі павучанні, як трэба ставіцца да мясцовага люду. Адрыян, да якога дайшлі чуткі, што ў Іудзеі зноў пачалі ўзнікаць лёгкія хвалі смуты, раіў не ўціхамірваць народ агнём і мячом, а шукаць з ім паразуменне, магчыма, у чым-кольвеч яму саступіць. Новая вялікая вайна, даводзіў Адрыян, імперыі не патрэбная.

А яшчэ ён чамусьці цікавіўся, як паводзяць сябе ў Ерусаліме хрысціяне. Вялікай розніцы паміж іудзеямі і імі няма, пісаў Адрыян, але ж цярпімасць хрысціян да ўлады, да пакоры можна толькі ўхваляць.

Імператар патрабаваў прыслаць справаздачу як мага хутчэй, неадкладна, бо ў бліжэйшы час ён мяркуе падацца ў Грэцыю, у ягоныя любімыя Афіны, і не хоча, каб у падарожжы думкі абцяжарваліся клопатам пра далёкую і вельмі ўжо праблемную правінцыю.

Наконт Ерусаліма Руфу было што напісаць імператару, нават пахваліцца. Будаўніцтва храма не супынялася ні на хвіліну, дый сам горад адраджаўся на вачах. Так што Адрыяну, калі ён сюды наведаецца, будзе чым пацешыць душу — у гэтым сумневу нямашака. Дый з хрысціянамі ніякіх супярэчнасцяў не ўзнікае. Жывуць сабе адзіным кагалам на ўскраіне горада, не абураюцца, не бунтуюць, адно што збіраюцца часам на агуль-

ныя сходкі ды моляцца свайму незразумеламу богу. У тых сходках шкоды для імперыі аніякай, Руф гэта дакладна ведае, бо ёсць у яго ў той грамадзе свае інфарматары-шпегі. Дый большасцю гэтыя хрысціяне — адна галыцьба. Калі б і закарцела ім узбунтавацца, дык за што ж набыць зброю ці амуніцыю?

А вось што тычыцца іудзеяў... 0, як неўзлюбіў, як узненавідзеў Ціней Руф гэтае ганарыстае ваяўнічае племя! Зрэшты, як і гэтую чужую для яго зямлю, засушлівую і неўрадлівую, як і аскетычна-камяністыя абшары, толькі дзе-нідзе аздобленыя кволаю зелянінаю, як і пякельна-бязлітасную спёку, ад якой немагчыма ўратавацца. Нянавісць да гэтых людзей і мясцін вырасла ў душы Цінея Руфа яшчэ тады, калі Адрыян прызначыў яго, былога прэтара1, легатам-прапрэтарам, загадаў перабірацца з бесклапотнага, гаманлівага, вірлівага Рыма ў невядомы, загадкавы і, як даходзілі чуткі, неспакойны, небяспечны Ерусалім. Руф неўзлюбіў гэты горад, нават яго не пабачыўшы, бо ён адбіраў у прэтара звыклае і разгульнае жыццё, напоўненае ледзь не штоночнымі баляваннямі ў асяродку самых знакамітых сенатараўі крывава-жудасна-салодкімі відовішчамі гладыятарскіх бойняў. Праўда, некаторыя з паплечнікаў Руфа, консулаў і прэтараў, успрымалі ад імператара як вялікую ласку, калі ім даручалася кіраваць правінцыяй. Што ні кажы, а ў рукі давалася рэальная, сапраўдная ўлада, хай сабе і на асобнай тэрыторыі. Таму і нарадзілася сярод патрыцыяў выслоўе: "Лепей быць першым у правінцыі, чым другім у Рыме".

У рэшце рэшт, і Руф прытрымліваўся гэткае ж думкі, але адна справа кіраваць якой-небудзь квітнеючай Сіцыліяй, a другая — гібець у далёкай пустэчы, утаймоўваць дзікія плямёны. Адмовіцца ад прызначэння было немагчыма — непаслушэнства імператару каралася смерцю. Руф разлічваў толькі на тое, што праз год-другі, як і зазвычай, яму на змену ў Іудзею прышлюць новага легата-прапрэтара, а сам ён, атрымаўшы ад імператара падзяку, вернецца ў любімы Рым, дзе і правядзе бестурботна астачу жыцця. Аднак жа атрымалася зусім не так, як думалася. Мінуў ужо не адзін год, а Адрыян не адклікае

1 Прэтар — вышэйшы кіраўнік суда ў Рыме, ім мог быць абраны як патрыцый, так і плебей.

Руфа з гэтага пекла. Мусіць жа, не надта шмат ахвочых сюды патрапіць. 3-за гэтага душа легата-прапрэтара кіпела ад злосці і на ні ў чым не вінаватую Іудзею з ейнымі насельнікамі, і нават на самога імператара...

3 першых дзён свайго кіравання Іудзеяй Руф зразумеў: спакойнага жыцця не будзе. Яшчэ не адгулі адгалоскі чарговага паўстання, жорстка задушанага, яшчэ яўрэйскія маці аплаквалі сваіх забітых сыноў, а ўжо другая, ацалелая палова іудзеяў выношвала планы новае смуты. У сваіх пасланнях Руф спрабаваў давесці імператару, што з гэтым бунтарскім племем валаводзіцца нельга, яго трэба альбо знішчыць зусім, альбо рассяліць па іншых правінцыях, прадаўшы ў рабства. Аднак на ягоныя пісьмовыя прапановы Адрыян не зважаў, спасылаўся на тое, што іудзеі ўжо напоўніцу напіліся ўласнай крыві, каб думаць пра новыя бунты.

Два гады таму ў прапрэтара з'явілася мажлівасць не толькі выкласці свае трывогі на папірусе, але і данесці іх да вушэй імператара пры сустрэчы. Адрыян тады падарожнічаў па ўсходніх правінцыях, прычым світу меў невялікую, і ў ім ніхто не мог разгледзець валадара самай магутнай імперыі на зямлі. 3 Егіпта ў Ерусалім прыбыў табілярый, які прынёс вестку, што цяпер імператар знаходзіцца ў Александрыі і бліжэйшым часам збіраецца наведаць Палесціну, найперш Іудзею. А з-за таго, што шлях ад Александрыі да Ерусаліма бяспечным назваць нельга, тым болей для адзінокага падарожніка, Адрыян загадваў Руфу паслаць у егіпецкі горад, дзе ён з асалодаю бавіць час, цэнтурыю, шэсцьдзесят легіянераў, для аховы і суправаджэння.

Руф вырашыў сам выбрацца з цэнтурыяй у Александрыю. Адно што хацеў засведчыць сваю павагу да імператара, а другое — меркаваў, што на зваротным шляху ў яго будзе ўдосталь часу, каб пагутарыць з Адрыянам і ў чым-кольвеч яго пераканаць.

Так сталася, што да ўскраіны Александрыі цэнтурыя дабралася глыбокаю ноччу. Адразу ісці на прыём да імператара не выпадала, да таго ж і сам Руф, і легіянеры надта здарожыліся. Патрабаваўся нейкі час на адпачынак, таму прапрэтар загадаў рухацца да палаца Апаладора — багатага александрыйскага яўрэя. 3 ім Руф ведаўся даўно, ледзь не з першых дзён свайго

прапрэтарства. Тады іудзеі ці самахоць, ці па загадзе імператара масава высяляліся з Ерусаліма, і ён, алабарх, даслаў Руфу просьбу, каб прапрэтар паблажліва паставіўся да нейкай ягонай радні. А чаму б і не паспрыяць? Руф хоць і ненавідзеў яўрэяў, але ж у багатых людзей, якія ў любы час могуць спатрэбіцца, нацыянальнасці няма...

У палацы Руф нечакана заспеў егіпецкага прэфекта Цітыяна. Як высветлілася, самыя ўплывовыя і самыя багатыя людзі горада сустрэліся ў гэткую познюю пару нездарма. Яны абмяркоўвалі трагічную падзею, якая здарылася тры дні таму і магла мець для Александрыі немаведама якія наступствы. Цітыян коратка распавёў Руфу пра здарэнне:

— Справа ў тым, што імператар падарожнічаў не адзін. Да цябе ж, пэўна, даходзілі чуткі, што ў Адрыяна з'явілася новая "пасія" — Антыной. Наш імператар увогуле неабыякавы да прыгожанькіх хлопчыкаў, а гэты — самому давялося ўбачыць — ну як лялечка. Накінь на яго столу1, і нізавошта не адрозніш ад цнатлівае дзяўчынкі... Кажуць, знайшоў імператар гэтага юнага грэка-прыгажуна ажно ў віфінійскім Клаўдыопалі. Дык вось... Адрыян не разлучаўся са сваім палюбоўнікам ні на хвіліну. Падобна, іхняя сімпатыя была ўзаемнай. Звычайна ўдзень Адрыян і Антыной садзіліся ў папірусную лодку, плылі далёка-далёка супраць цячэння і дзе-нідзе прыставалі да берага. Мы пераконвалі імператара, што ў гэтую пару Ніл вельмі бурлівы, таму не варта рызыкаваць, садзіцца ў лодку-душагубку. Ды дзе там! Хіба ж ён паслухаецца?.. Праўда, у апошні раз Адрыян запланаваў рачное падарожжа на некалькі дзён. Ужо хочаш не хочаш, а давялося садзіцца ў фялуку2. У нас трохі адлегла на душы: карабель надзейны дый каманда вопытная. Так што непажаданых прыгодаў не чакалася... А тут — на табе! — фялука вяртаецца ў порт у той жа дзень, каманда ў роспачы, Адрыян ірве на сваёй галаве валасы. Аказалася, утапіўся Антыной. Матросы потым расказалі: зрабіў ён гэта свядома, дабрахоць. Стаў ва ўвесь рост на карму і з крыкам "Аддаю сваё жыццё за любімага імператара!" кінуўся

1 Туніка, жаночая верхняя вопратка, якая даходзіла да ног і мела ззаду шлейф.

2 Дзесяцімятровае судна, якое выкарыстоўвалася егіпцянамі з фараонаўскіх часоў.

ў цёмныя хвалі. Вылавіць цела не ўдалося... Ты ж ведаеш, Адрыянуўжо за пяцьдзясят, чалавек немалады. А напярэдадні адзін з нашых прадказальнікаў — мы яшчэ яму язык вырвем! — публічна выказаўся, што жыццё імператара можна падоўжыць, калі людзі, асабліва блізкія, ахвяруюць дзеля гэтага сабою... Вось Антыной і ахвяраваў... Імператар не выходзіць са сваіх пакояў тры дні і начы запар, а мы не маем рашучасці да яго паткнуцца. I вось гадаем, чым усё гэта можа скончыцца для нас, бо, як ні круці, у нечым да гэтае бяды датычныя...

Аповед Цітыяна дужа засмуціў Руфа. I не таму, што было шкада гэтага Антыноя — Руф з пагардаю ставіўся да ўсіх чалавечых істотаў, — а з-за таго, што ён, бадай, так і не зможа дэталёва пагутарыць з імператарам пра набалелае. Магчыма, Адрыян увогуле не захоча з ім сустрэцца.

Аднак жа, як ні дзіўна, ужо назаўтра апоўдні Цітыян паведаміў, што імператар, нарэшце, акрыяў, больш за тое, кліча яго, Руфа, у цэзарэю1 прэфекта. Цітыян прыслаў чатырох асабістых ліктараў2, якія правялі Руфа з ускраіны да самага адметнага палаца ў Александрыі.

Адрыян не прымусіў прапрэтара чакаць. Цёмнаскуры раб з да бляску выгаленаю галавою правёў яго ў вялікі і злёгку змрочны пакой. Адрыян сустрэў Руфа каля самых дзвярэй, моцна абняў, прытуліўся шчакою да шчакі.

— Рады цябе бачыць, — суха сказаў імператар. — Рады, што ты жывы-здаровы.

Ён зрабіў два крокі ўбок, да століка, застаўленага зяленівам і пітвом, узяў адтуль кубак са слановае косткі, аздоблены вытанчанай разьбой, і працягнуў яго Руфу. Гэта быў знак прыхільнасці.

Руф зрабіў тры каўткі знакамітага фалернскага віна, трохі цемнаватага і вельмі ўжо моцнага. Яно, гэтае віно, адзінае, якое гарэла. Аднак кубак Руф не адставіў, трымаў яго ў руцэ, каб не пакрыўдзіць імператара.

Іхняя размова доўжылася амаль гадзіну. Зрэшты, гэта была нават не размова, бо гаварыў толькі Руф. Найболей жа да-

1 Рэзідэнцыя кіраўнікоў правінцыі.

г Ганаровая варта ў вышэйшых рымскіх прадстаўнікоў улады.

водзіў, што Іудзея вось-вось зноў можа выбухнуць паўстаннем, яўрэі нешта задумваюць, таму варта прыслаць у Ерусалім хаця б яшчэ адзін легіён. Адрыян слухаў няўважліва, адчужана, хоць раз-пораз і перабіваў прапрэтара нязначнымі пытаннямі, пры гэтым ягоны задумлівы позірк, зусім не выпрабавальны, як зазвычай, а нейкі спустошаны, скіроўваўся ўгару, міма Руфавых вачэй. Вусны імператара пры кожным слове выцягваліся ўтрубачку і крывіліся — быццам бы для насмешкі. Мусіць, ён яшчэ не адышоў ад вялікай страты і ў думках паранейшаму быў разам са сваім Антыноем...

Адрыян увогуле выглядаў зусім не такім, якім Руф бачыў яго апошнім разам у Ерусаліме, калі абіралася месца для храма. Тады імператар трымаўся жвава, імпэтна, як маладзён. Цяпер жа твар асунуўся, кучаравыя валасы на галаве і барадзе пасерабрыліся, а шырокі лоб узаралі глыбокія маршчыны.

У рэшце рэшт Адрыян перабіў Руфа красамоўным жэстам і абыякава мовіў:

— Годзе. Мне здаецца, ты перабольшваеш пагрозу. Іудзеі, думаю, надоўга засвоілі апошні ўрок і болей не асмеляцца супярэчыць Рыму. Ты перабольшваеш...

Руф колькі хвілінаў памаўчаў, уцяміўшы, што пераканаць імператара не ўдалося, і памкнуўся задаць апошняе пытанне, аднак Адрыян зразумеў яго з паўслова і дадаў:

— Гэтым разам Іудзею, як і ўвогуле Палесціну, я не наведаю. Планы змяніліся. Мне трэба ў Рым...

Перад тым, як пакінуць імператара, Руф звярнуў увагу, што падчас усяе размовы ён так і не выпусціў з рукі кубак з віном, хоць і не зрабіў болей ніводнага глытка. I цяпер ён, перш чым паставіць кубак на столік, паднёс яго да вуснаў і нагбом выпіў усё віно. Яно чамусьці не здалося задужа моцным, але затое — горкім...

I вось цяпер, узгадаўшы тую няўцямную і бясплённую сустрэчу з Адрыянам, Руф не быў упэўнены, што яму ўдасца выказаць сваю трывогу пісьмова. Спадзеў толькі на тое, што Адрыян ужо выкінуў з галавы свайго Антыноя, конча акрыяў і напоўніцу займаецца дзяржаўнымі справамі.

Развярэджаны думкамі, Руф зразумеў, што хоць трохі паспаць, мусіць, ужо не зможа. Рашуча, хоць і з неахвотаю ён

саслізнуў з крэсла-ложка і падаўся да вялізнага прапрэтарскага стала, заваленага рознымі прашэннямі і пісьмамі — васкаванымі дошчачкамі, папіруснымі скруткамі ды пергаментам, рукой адгарнуў іх на край. Адмысловы пергамент, выраблены з тонкай скуры жывёлы, якім Руф карыстаўся толькі ў выключных выпадках, быў падрыхтаваны загадзя. Прапрэтар узяў востра абрэзаную з аднаго боку палачку егіпецкага трыснягу і абмакнуў яе ў чарніла, атрыманае з соку каракаціцы.

Абдумваючы кожнае слова, Руф пісаў доўга — да тае пары, пакуль у пакоі не згусціўся змрок. "Усякі злодзей, які паўстае супраць улады, — даводзіў ён імператару, — тут прызнаецца святым, кожны разбойнік становіцца патрыётам. Затрыманне рабаўніка лічыцца здрадай: "Воцат, — сын віна, — кажа рабін яўрэю, абавязак якога заключаецца ў вышуку злачынцаў. — Навошта даносіш ты на народ божы?" Або сустракае добрага жаўнера і таксама раіць яму як мага хутчэй кінуць сваё бессаромнае рамяство"...

У Руфа чамусьці была ўпэўненасць, што на гэты раз імператар да яго прыслухаецца. I ён, замацаваўшы напісанае прапрэтарскаю пячаткаю (асабісты подпіс на падобных пасланнях не ставіўся), з лёгкаю душою падняўся з-за стала.

Архелай

Пінхас павёў Сімона ледзь не праз увесь горад, на паўночную ягоную ўскраіну, дзе большасцю кучкаваліся атрады наймітаў. Бетар не мог праглынуць ваяроў, што прыбывалі сюды з усяе Палесціны, а то і з немаведама адкуль. Атрады, сабраныя з жыхароў Іудзеі, можна сказаць, мясцовыя, разбівалі свае лагеры пераважна побач з блізкімі да Бетара мястэчкамі ці ў іх саміх. Прышлых стараліся рассяліць у горадзе-крэпасці, для чаго на ягоных ускраінах хуценька ўзводзіліся лёгкія часовыя пабудовы. Зрэшты, і ў іх было мала патрэбы, бо надвор'е стаяла спякотнае, сухое і мажліва было жыць пад адкрытым небам. У адзін з такіх лагераў і кіраваўся Пінхас.

Зрэшты, па дарозе здарылася невялічкая замінка. Калі Сімон і Пінхас мінавалі някідкі рыначак, а ён месціўся ледзь не ў

цэнтры горада, з аддаленых радоў данесліся спачатку раз'ятраныя мужчынскія, адале і пранізлівыя жаночыя крыкі. I хоць перанаселены Бетар бесперапынна гудзеў, як пчаліны вулей, захлынаўся ў шуме-гаме, не пачуць гэты лямант было немагчыма. Сімон насцярожыўся, прыслухаўся і, дакладна вызначыўшы для сябе, адкуль менавіта далятаюць крыкі, памкнуўся ў той бок, сваімі магутнымі грудзьмі, нібы плугам, рассякаючы мітуслівы базарны натоўп. Сімон, звыклы да ціхага, размеранага местачковага быцця, у гэтай вірлівай гарадской плыні ўвогуле пачуваў сябе не надта ёмка, а тут яшчэ нехта лямантуе. Вядома ж, ён проста абавязаны разабрацца, што да чаго, як без розгаду зрабіў бы гэта ў родным мястэчку, бо калі ёсць вэрхал і енк, значыць, некаму дрэнна.

— Куды?! — гаркнуў Пінхас, для якога падобныя звягі ды сутычкі не былі ў навіну, аднак, зразумеўшы, што аніякая сіла гэтага горнага бугая спыніць не здолее, рушыў следам за ім.

Канфлікт разгарнуўся нават не на самім рынку, а ў вусці адной са шматлікіх вулак, што сцякаліся сюды з усяго горада. Двое дзябёлых дзецюкоў адчайна валтузілі трэцяга, а калі ён паваліўся на зямлю, пачалі перакочваць яго сакавітымі ўдарамі ног. Жанчына, якая верашчала, пэўна, не мела да гэтае разборкі дачынення, а галасіла хутчэй ад жаху і спагады.

Сімон, зразумела, не ведаў, за што раз'юшаныя дзецюкі гэтак адчайна лупцуюць сваю ахвяру. Магчыма, што і не задарма. Хутчэй за ўсё, спрабаваў што-небудзь украсці. Аднак жа двое супраць аднаго, ды яшчэ паваленага, — гэта задужа. Сімон вырашыў, што разабрацца можна апасля, а пакуль трэба неадкладна ратаваць чалавека калі не ад смерці, дык ад калецтва.

Падстуггіўшыся да дзецюкоў і палічыўшы, што сутычку мажліва прыпыніць без фізічных намаганняў, Сімон схапіў аднаго з іх за плячо і лёгка пацягнуў на сябе.

— Спыніцеся! Я каму кажу!

Дзяцюк, незадаволены тым, што нехта не дае засяродзіцца яму на прыемнай справе, неахвотна азірнуўся, тупа лыпнуў на Сімона налітымі крывёю вачыма і рыкнуў:

— Адыдзі!

I ягоныя ногі з яшчэ большым імпэтам затарабанілі па амаль нерухомым целе, выбіваючы з яго кароткія гукі-цмокі.

Збіты на горкі яблык чалавек, што ляжаў на зямлі, ужо не толькі не супраціўляўся — нават не варушыўся, адно прыкрываў твар рукамі.

Няўвага з боку дзецюка прыйшлася Сімону не даспадобы. Ён ужо з усяе сілы тузануў таго за плячо:

— Двойчы паўтараць я не люблю!

— Я таксама! — злавесна мовіў дзяцюк і з развароту трэснуў Сімону кулаком у сківіцу. Тут ён, бадай, узяў на сябе лішняе ці замутнелымі ад шаленства вачыма добра не разгледзеў, што за вярнідуб спрабуе яго ўлагодзіць. Бо калі б разгледзеў, тройчы падумаў бы, перш чым зняважыць і нацкаваць на сябе гэткага мацака.

Сімон такога нахабства, вядома ж, не чакаў, таму ўдар атрымаў досыць шчыльны і балючы. 3 месца Сімон не скрануўся, адно што галава злёгку адкінулася назад, але якую хвіліну ён разгублена і няўцямна пазіраў на свайго крыўдзіцеля. А той ужо пеўнем скакаў перад Сімонам, ладкуючыся, каб прыкласціся на гэты раз поўху. На сваю бяду, не паспеў, бо Сімон, нарэшце, выйшаў са здранцвення. Кароткі, без размаху, тычок у твар — і няшчасны крыўдзіцель, апісаўшы дугу над зямлёю, ластаўкай праляцеў метры з два, глуха гупнуў на брук і "заснуў".

Другі дзяцюк, які па-ранейшаму ўвіхаўся над ляжачым целам, мусібыць, краёчкам вока ўсё ж згледзеў гэты малюнак. Доля паплечніка яго не натхніла, таму ён борздка адскочыў да сцяны, паўсагнуў ногі, падаўшы тулава наперад і прымаючы такім чынам баявую стойку. Пры гэтым ён ліхаманкава варочаў па баках галавою, заклікаючы кагосьці на помач. I яна, помач, пэўна, прыйшла б, бо іх тут, падобна, была цэлая хеўра. Ва ўсялякім разе, з натоўпу, які падковаю акаляў месца сутычкі, пагрозліва насоўваліся некалькі грамілаў з хмурымі шэрымі тварамі. Пры такім раскладзе становішча Сімона выглядала не надта зайздросным, і экзекуцыя над ім наспявала не меней жорсткая, чым над тым небаракам, які ўсё яшчэ нерухома ляжаў на перасмяглай зямлі. Калі б Сімон мог напоўніцу задзейнічаць левую руку, так-сяк абгорнутаю белаю анучаю, якая ўжо набрыняла крывёю, дык нейкіх шанцаў годна пакінуць рысталішча ён бы не страціў. У любым выпадку,

не адзін чэрап хруснуў бы пад ягонымі кулакамі-кувалдамі.

На шчасце, незайздросныя перспектывы не спраўдзіліся, бо скрозь шчыльную падкову натоўпу нарэшце праціснуўся Пінхас. Ён імгненна ацаніў пагрозу, якая навісла над Сімонам, стаў побач з ім, адну руку падняў угару, а другую красамоўна паклаў на рукаятку цесака.

— Усім стаяць на месцы! Стаяць, я кажу!

Хмурыя твары сапраўды перасталі набліжацца, аднак супыніў іх зусім не пагрозлівы выгляд цесака — яны самі мелі такія ж, бо горад быў нашпігаваны рознай зброяй, — проста паўзверх натоўпу зашамацела пачціва-сцішаная гамана:

— Іэта ж Пінхас...

— I праўда, ён самы...

— Галоўны ахоўнік Акібы...

Пінхаса ведаў у твар, бадай, кожны насельнік Бетара. Ягоная постаць знаходзілася побач з самым паважаным і мудрым чалавекам Іудзеі. I ўжо нават тое, што Пінхас меў мажлівасць штодня сузіраць, а калі-нікалі і слухаць — якое шчасце! — самога рабі Акібу, надавала ягонай асобе ледзь не боскі напыл.

Вось і зараз шэрыя твары неяк вельмі борздзенька пасвятлелі, а іхнія ўладальнікі прыгнулі галовы ў лёгкім паклоне.

Прычакаўшы, пакуль натоўп, уражаны ягоным з'яўленнем, трохі прыціхне — а калі папраўдзе, гэткая ўвага і пачцівасць прыемна казыталі самалюбства Пінхаса, таму ён і расцягнуў асалоду, — галоўны ахоўнік строга спытаўся:

— Што тут здарылася? За што збілі чалавека?

I тут высветлілася, што гэтага акурат ніхто і не ведае. Некаторыя, прынамсі, бачылі, як вось гэтыя дзецюкі, што гандлявалі праснакамі, нечакана кінуліся ў вулачку, відаць, за кімсьці пагналіся, а за кім — немаведама, можа, якраз за ім, пабітым. Самі дзецюкі нічога патлумачыць не маглі, бо адзін з іх пад шумок ціхенька нырнуў у людское скопішча і з усіх ног даў дзёру, не без падстаў мяркуючы, што разборка з галоўным ахоўнікам нічога прыемнага яму не зычыць, а другі ўсё яшчэ "спаў". Можна было параспытваць саму ахвяру, аднак жаласны выгляд пабітага не натхняў лезці да яго з пытаннямі, дый калі ён што і сцібрыў, то не прызнаецца.

Пінхас, зразумеўшы, што ніякіх іншых звестак выцадзіць болей не ўдасца, абыякава махнуў рукою і звярнуўся да Сімона:

— Пайшлі!

— А гэты? — Сімон кіўнуў у бок ляжачага.

I сапраўды: калі пакінуць яго тут, дык сябры-паплечнікі дзецюкоў яму, чаго добрага, яшчэ дабавяць.

— Трасца яго не возьме! — Пінхас пачынаў злаваць: і так колькі часу змарнавана. — Ачомаецца сам, нікуды не дзенец1ца.

— He, гэта не па-людску, — Сімон рашуча падступіўся да пабітага, прысеў над ім і паспрабаваў адвесці далоні, якімі чалавек усё яшчэ прыкрываў свой твар, не верачы, што небяспека мінула.

— А мой ты Божа! — Сімон не здолеў стрымаць здзіўлення. Яму адкрыўся бязвусы і безбароды твар юнака не болей як гадоў васямнаццаці. Надзвычай прыгожы твар. А найболей адметнымі былі вочы. Блакітныя! Абыдзі ўсю Іудзею, такіх не знойдзеш. А самае цікавае — у іх не было ніякага спуду. Юнак досыць жвава і з іскрынкаю ўдзячнасці пазіраў на Сімона.

— Сам устаць здолееш?

Хлопец моўчкі пачаў узнімацца. Спярша на карачкі, а затым штуршком, кідком — і на ногі. Го! Ды калі меркаваць па ягоным даволі бадзёрым выглядзе, дык яму перапала не так і шмат. Хоць дзецюкі апрацоўвалі яго нагамі шчодра, ад усяе душы. А мажліва, юнак так дасканала валодае сваім целам, што налаўчыўся трымаць удары?

Калі хлолец конча выпрастаўся, стала бачна, што ў росце ён, бадай, наўрад ці саступае Сімону, хіба што вузейшы ў плячах.

— Як цябе завуць?

— Архелай.

— Ну, што, Архелай, хадзем з намі? — Сімон ці то пытаўся, ці то загадваў. — Сам здолееш ісці альбо памагчы?

— I куды?

— Туды, дзе сёння павінен быць кожны свядомы яўрэй. У войска.

— Я не супраць.

Шлях да лагера яны працягвалі ўтрох. Пакуль ішлі, Архелай

распавёў, што ён акурат і кіраваўся ў войска, прытупаў ажно з Самарыі1, з горада Сіхема. А што тычыцца сутычкі на рынку, дык ён, Архелай, пацярпеў, можна сказаць, нізавошта.

— Я толькі сёння прыйшоў у Бетар. На рынак забрыў выпадкова. А тут бачу — на мяне нясецца хлапчук гадоў дзесяці. А ў руцэ — праснак. Вядомая справа — скраў. I праўда: за хлапчуком, як той жарабец, гупае раззлаваны гандляр. Ну, думаю, здагоніць — жывым не пакіне, прыб'е. Шкада мне стала хлопчыка. Я жі сам такім рос. Без бацькі, без маці... Што перападзе, тое і з'ясі. А не перападзе — ідзеш красці. Словам, дзіцяці я саступіў дарогу, а калі побач апынуўся гандляр, падставіў яму нагу... I скажу я вам, ладную-такі баразну пракапаў ён сваім чэравам — мне ажно смешна стала. Аднак пасмяяцца мне не выпала, бо ў насгупную хвіліну я атрымаў такі ўдар у патыліцу, што ажно скапыціўся. А што сталася? За хлапчуком гналіся двое гандляроў! I калі першага я спыніў, дык другога проста не скмеціў. Вось ён з ходу і ўрэзаў мне ў карак, бо мая падножка не засталася без ягонае ўвагі. А тут і першы гандляр ад глебы адрываецца... Пасля маёй выхадкі ўкрадзены праснак яго болей не цікавіў... Ну і ўзяліся яны калашмаціць мяне, ляжачага. Калі б я не паваліўся, — Архелай, падобна, апраўдваўся за тое, што два здаровыя бугаі здолелі натаўхаць яму ў рэбры, — яны 6 мяне не адужалі. A так, думаю, пачнём уставаць, дык насаком так трэснуць у зубы — не збярэш. Таму я палічыў за лепшае скруціцца ў абаранак і напружыцца, як рабіў гэта раней, у дзяцінстве, калі бойкі ўсчыняліся ледзь не штодня. Для мяне было важлівей, каб не спаласавалі пісагамі твар. А тут і вы падаспелі...

Выходзіла, што экзекуцыя зусім не была такою небяспечнаю, як гэта бачылася вачыма старонніх. I цяпер Архелай жвава

1 Самарыя — частка Палесціны, размешчаная на поўначы ад Іудзеі. У 587 г. да н.э. болыйая частка іудзеяў была пераселена вавілонскім царом Нахвухаданасорам П у Вавілонію. Пры пярсідскай дынастыі Ахеменідаў іудзеям было дазволена вярнуцца ў Ерусалім. Кіраўнікі новай рэлігійнай абшчыны Ездра і Неемія не прынялі ў яе іудзеяў, якія не пабывалі ў палоне, а таксама ізраільцян, што засталіся ў Палесціне, на той падставе, што яны змяшаліся з людзьмі, якія шануюць іншых багоў. Непрынятыя стварылі асобную абшчыну самарыцян, якая захоўваецца ў Палесціне і цяпер. Ва ўсе часы самарыцяне былі аднымі з самых заклятых ворагаў іудзеяў.

крочыў на ўскраіну поруч са сваімі збавіцелямі.

Сімона і Архелая пасялілі ў пабудове, месца знайшлося толькі ў самым кутку. Пінхас развітаўся коратка і стрымана — спяшаўся вярнуцца.

Яшчэ тым жа днём Сімон вывудзіў з Архелая ўсё, што тычылася ягонага небагатага на гады і падзеі жыцця-быцця. Бацьку Архелай не памятае. Ён увогуле пра бацьку нічога не ведае, бо маці чамусьці цуралася пра яго размоваў. Цьмяна прыгадваецца і маці. Адно ведае, што звалі яе Хавівай і што пасля апошняга яўрэйскага паўстання рымляне ўзялі яе, як і іншых маладых жанчын, у рабства. Куды пагналі, дзе яна цяпер і ці жывая ўвогуле — немаведама. Калі рымскія ваяры выцягвалі з дамоў заспетых знянацку людзей і валаклі іх у адну гурму, спуджаны крыкам і енкам хлапчук зашыўся пад камень-валун, адкуль асмеліўся вылезці толькі пад вечар, калі ў мястэчку ўжо было ціха, як на могілках, — рымляне, пэўна, падгрэблі ўсіх. Зрэшты, блукаючы між апусцелых пабудоў, Архелай усё ж знайшоў адну жывую душу — бабулю Алуму. Старых рымляне ў палон не бралі. Забівалі на месцы, рассякаючы галовы кароткімі мячамі. Іхнія акрываўленыя і аблепленыя мухамі целы ўроскідку валяліся ці не ў кожным двары. Бабулю Алуму чамусьці ніхто не крануў. Відаць, захопнікі палічылі, што для Рыма яна, зморшчаная і прыгорбленая, небяспекі не ўяўляе і шкоды не прынясе.

Заставацца ў знелюдзелым мястэчку ніякага сэнсу не было, і яны, старое і малое, паклыпалі ў белы свет. Блукалі па ўсёй Палесціне, прасілі міласціну — тым і жылі. Бабуля Алума шмат распавядала маленькаму Архелаю пра бога Яхве, пра прарока Маісея, пра абранасць іудзейскага роду сярод усіх насельнікаў зямлі. Хлапчуку ўяўлялася гэта прыгожымі казкамі, можа, таму і запала ў душу.

Алума хоць і выглядала гэткаю струхнявелаю, аднак трымалася за жыццё досыць учэпіста. Архелаю ўжо споўнілася гадкоў дзесяць, калі яна, акурат за тыдзень да смерці, распавяла што-нішто цікавае пра ягоных бацькоў. У Самарыі яны з'явіліся за некалькі гадоў да паўстання. Перабраліся здалёк: ці то з Егіпта, з Александрыі, ці то ўвогуле з нейкае Дакіі1. Жылі

1 Сучасная Румынія.

адасоблена, суседзяў цураліся. Сярод местачковыххадзілі чуткі, што яны ўвогуле не яўрэі. А што не іудзеі — дык гут і казаць няма чаго. Тым не менш, калі пачалося паўстанне, бацька ўзяў у рукі зброю ледзь не першым, бо такой нянавісці да рымлян, як ён, не меў ніхто. I была для таго важлівая падстава. Аднаго разу рымскі легіён, які рухаўся ў бок Сірыі, разбіў паходны лагер паблізу іхняга мястэчка. Адзін з цэнтурыёнаў, малады, прыгожы, блакітнавокі, пераняў прыгожую Хавіву, калі яна вярталася з суседняга паселішча, і пад рогат і смакаванне легіянераў згвалціў...

Пэўна ж, не варта было бабулі Алуме распавядаць хлапчуку пра гэты гвалт, але ж, палічыла, няхай ведае, няхай з маленства поўніцца нянавісцю да рымскай погані...

Бабулю Алуму пахавалі спагадлівыя падарожнікі, якія не пакінулі без увагі няшчаснага хлапчука, што хныкаў над ужо смярдзючым трупам.

3 таго часу жыццё Архелая стала пакутным, небяспечным і аднастайным. Міласціну амаль не падавалі — у Палесціне зрабілася голадна. Калі быў меншы — краў. Пераважна на рынках, як той выратаваны сёння хлапчук. А трохі падрос, дык часам, бывала, парабкаваў за такі-сякі наедак.

Вось так і перабіваўся-боўтаўся, пакуль не прачуў пра іудзейскую армію, што збіраецца ў Бетары. 3 рымлянамі ў Архелая асаблівы рахунак — за бацькоў, за знявечанае дзяцінства...

Сімон Архелая ўпадабаў. Мажліва, яшчэ і таму, што яму дужа карцела мець уласнага сына, аднак Бог, на жаль, такое радасці яго пазбавіў: ягоная абручніца памерла пры родах зусім маладою.

Сустрэча з Гамаліілам

Акіба бен-Іосіф, 80-гадовы1 рабін, ужо каторы тыдзень не мог пазбавіцца ад нейкае незразумелае трывогі, ад прадчування бяды, якая хай сабе яшчэ і не насунулася, але ўжо

1 Некаторыя гісторыкі сцвярджаюць, што на час паўстання Акібу было 120 гадоў.

непазбежна выспявала. Гэтае прадчуванне вярэдзіла душу, не давала спаць начамі.

Паўстанне супраць рымлян, якое з дзясятак год выношвалася, нараджалася, гадавалася Акібам, нібы адзінае і таму самае дарагое дзіця, якое стала мэтаю і сэнсам ягонага існавання, на жаль, не захліснула ўсю Палесціну. Зрэшты, на поўдні, у самой Іудзеі, усё ішло як след. У мястэчках, дзе не было рымскіх гарнізонаў, паўстанцы ўсталявалі сваю ўладу. Аднак Самарыя, Галілея і Заіарданне — а там большасць насельнікаў таксама былі яўрэямі — пакуль яшчэ па-сапраўднаму не абудзіліся.

Аснову арміі паўстанцаў складалі 24 тысячы добраахвотнікаў, якія прыбылі ў Іудзею ледзь не з усіх рымскіх калоній. Гэта былі не толькі яўрэі. Пад штандар паўстання станавіліся ўсе, для каго быў нясцерпным прыгнёт каланізатараў. Іх нават можна было назваць вучнямі Акібы, бо менавіта пад ягоным уплывам яны ўзяліся за зброю.

Акіба наведаў Парфянскае царства, Аравію, Малую Азію, Каппадокію, Фрыгію, Паўночную Афрыку, а ў Еўропе дабраўся ажно да Галіі. I ўсюды ягонае слова знаходзіла прыхільнікаў.

Паўстанцам патрэбна была зброя — і тут Акіба знайшоў выйсце. Жыхары Палесціны павінны былі пастаўляць рымлянам пэўную колькасць зброі і вайсковай амуніцыі. Акіба наказаў, каб мячы і дзіды выраблялі хібнымі. Рымляне іх не бралі, што акурат спадаблялася паўстанцам.

Іудзеі верылі Акібу бязмежна. Яго параўноўвалі з Ездрам1 і нават з самім прарокам Маісеем, а ягоная Мішна2 лічылася бездакорнай і бясспрэчнай.

Да таго ж, Акіба добра ведаў жыццё простага люду, бо і сам выйшаў з незнакамітага роду-племені. Да сарака гадоў пасвіў авечак ерусалімскага магната Калбо-Шэвуа. Затым пабраўся з ягонаю дачкою, хоць сам багацей дужа гэтаму працівіўся. Таму не дзіва, што жылі маладзёны ў галоце. Маладая жонка, Рахель, аднойчы нават прадала свае валасы, каб купіць харчу.

1 Ездра — знакаміты нашчадак святарскага роду. Пры перасяленні яўрэяў з Вавілоніі ў Іудзею у 516 годзе да н.э. апынуўся ў Ерусаліме. Пярсідскі цар наказаў Ездры прызначыць у краіне кіроўцаў і суддзяў і вучыць народ закону Божаму. Ездра стаў "Маісеем свайго часу". Усталяваны Ездрам "Вялікі сабор" сабраў прароцкія і гістарычныя помнікі даўніны.

2 Яўрэйскае Евангелле, тлумачэнне да свяшчэннага пісання.

Зрэшты, менавіта Рахель пераканала Акібу, што яму належыць набываць веды. Адвучыўшыся ў ешуве горада Лідда, Акіба адкрыў уласную ешуву — у Бен-Браку.

Дык чаму ж уся Палесціна, як бывала раней, не зважыла на заклік свайго духоўнага правадыра? Добраахвотнікі, найміты — гэта няблага, але ж ці магчыма адолець рымскія легіёны без падтрымкі ўсяго народа? Акіба разумеў: немагчыма. I гэта не давала яму спакою.

Аднойчы пасля чарговае бессані Акіба накінуў на сябе чорны балахон, захінуўся ў яго так, каб засталася толькі проразь для вачэй, і пакінуў сваю келлю. Такое здаралася досыць рэдка. Апошнім часам Акіба любіў адзіноту і кожную хвіліну прысвячаў малітвам, застаючыся сам-насам з Богам. А калі ўсё ж наспявала пільная патрэба паказацца на людзях, ён рабіў гэта з неахвотай. Гараджане, пазнаўшы яго, дакучалі просьбамі, хапалі за крысо, каб выказаць пашану.

Акіба адразу ж збочыў у ціхі завулак, які, выгінаючыся вужакаю, вілюжваў пад гару, туды, дзе большасцю месціліся селішчы галыцьбы. Ахоўнікам, якія памкнуліся было ўслед за гаспадаром, святар моўчкі, красамоўным жэстам загадаў заставацца на месцы. Атачэнне толькі прывабіла б лішнія вочы. А менавіта цяпер Акібу не хацелася гэтага найперш. Трэ было засяродзіцца, бо сустрэча чакалася нязвыклая.

Як ні імкнуўся Акіба мінуць самыя мітуслівыя месцы, усё ж ладны кавалак шляху, пад дзве сотні крокаў, яму давялося праціскацца амаль праз натоўп, па галоўнай вуліцы. Прынамсі, адно толькі слова — галоўная, а на справе на ёй наўрад ці размінуліся б двое прыстойных насілак.

Бетар быў гарадком невялікім, ён туліўся ў перадгор'і, наводшыбе ад гандлёвых шляхоў. Але ж і да Ерусаліма — не болей як тры гадзіны добрай хады. Таму і ўпадабаў Акіба гэты гарадок-крэпасць для гнездзішча ўсяго паўстання: льга было ўтаіць ад рымлян падрыхтоўку войска, а пры патрэбе — і да Ерусаліма, сэрца Іудзеі, адзін кідок.

Вось чаму на вулках Бетара, і без таго заціснугых навіслымі забудовамі, было гэтак цесна і мітусліва. Вольна пачувалі сябе хіба што коннікі, якія зрэдку валунамі рассякалі людскую плынь — ад іх жахаліся, туліліся да сцен. Узброеных людзей увогуле

было амаль цераз аднаго. Тым не меней, абапал ходжых частак вуліц астраўкамі кучкаваліся шматлікія гандляры, якія голасна прапаноўвалі садавіну, пітво, сукно ды іншую такуюсякую дробязь.

Акіба непазнаным працёрся па гэтай чалавечай пратоцы і зноў завярнуў у завулак, дзе было ўжо вусцішна. Ён выбраўся амаль на ўскраіну Бетара. Суцішыў крок каля несамавітай будыніны са шчыльна завешанымі вокнамі. Веснічкі таксама былі зачынены наглуха.

Акіба тройчы, з невялікімі прамежкамі, пастукаў аб вушак — мусібыць, гэта быў умоўны сігнал. Знутры ніхто не азваўся. Акіба пастукаў зноў. Нарэшце за агароджаю пачулася шарканне падэшваў. Акіба адхінуў з галавы балахон — цяпер яму хацелася, каб яго пазналі.

Ляснула клямка, веснічкі прыадчыніліся роўна на столькі, каб у праём магла высунуцца старэчая галава жанчыны. Акіба пазнаў яе, гэта была тая ж сядзелка, якую ён колькі гадоў таму сам жа сюды і прывёў. Падслепаватымі вачыма жанчына доўга ўзіралася ў прыхадня — такое бывае, калі чалавек трапляе з цемры на святло — і нарэшце не без радасці мовіла:

— А-а, рабі!.. Праходзьце...

Акіба ступіў у двор.

Ён прыйшоў да Гамалііла. Гэта быў апошні атожылак знакамітага на ўсю Палесціну роду Гамаліілаў, карані якога прабіваліся глыбока ў мінуўшчыну, да эпохі Давыда, калі Ізраіль і Іудзея былі адзіным царствам1. Шматлікія войны, асабліва апошнія, з рымлянамі, дашчэнту вынішчылі гэты род, бо захопнікі ведалі: найперш трэба выпаліць душу нацыі, якою акурат і былі Гамаліілы.

Гамалііла-малодшага, былога галаву сінедрыёна ў Ямне, Акіба лічыў сваім настаўнікам. Ніхто дакладна не ведаў, колькі яму гадоў, але, мусіць, болей чым за сотню, бо нават сам Акіба, колькі жыў, памятаў яго сталым і мудрым.

Менавіта ён, Гамалііл, закінуўу душу Акібы бунтарскае семя, падштурхнуў да падрыхтоўкі паўстання. Колькі часу таму яны разам вандравалі ад Александрыі да Антыохіі, ад Трыполіса да

1 Ізраільска-Іудзейскае царства распалася ў канцы XI cm. da н.э.

Вавілона. А потым Гамалііл занядужаў. Злёг. I нават не ад якойнебудзь хваробы — проста ад старасці. "Прыйшоў мой час рыхтавацца да сустрэчы з Богам, — сказаў ён Акібу. — Я адыходжу ад людское марнасці. I нікому не дадзена парушыць мой спакой. А ты пойдзеш далей..."

Для апошняга прытулку настаўніка Акіба нагледзеў гэты някідкі домік на ўскраіне Бетара, сам падабраў сядзелку і, як здавалася, развітаўся з Гамаліілам назаўжды. Насельнікі-суседзі не здагадваліся, хто дажывае свой век за гэтаю агароджаю. Яны бачылі толькі нямоглую жанчыну, якая зрэдку выпаўзала-выбіралася ў белы свет, каб прыдбаць у вулічных гандляроў што-нішто з харчу.

3     таго часу, як і наказаў Гамілііл, Акіба ніводнага разу не наведаў гэтага месца. Ён ужо бачыў настаўніка побач з Богам. I цяпер, ідучы на сустрэчу, не быў упэўнены, што заспее Гамалііла жывым.

Аднак заклапочаны і ўзрадаваны выгляд сядзелкі падказаў яму, што завітаў ён нездарма. Сядзелка трушком, перавальваючыся, паклыпала паперадзе, гэткім чынам запрашаючы госця рушыць за сабою.

3     парога Акібу ў твар патыхнула забраснявелым, застаялым пахам, які зазвычай зыходзіць ад старога і не надта ахайнага чалавека. Зрэшты, грашыць на сядзелку не выпадала, у пакоі было прыбрана і нават утульна, проста ўсё тут насыцілася дыханнем і потам Гамалііла, які, падобна, з тае пары так і не ўставаў з ложка.

А ложак — драўляны, шырокі — стаяў каля сцяны, акурат супраць уваходу. Захінуты да грудзей прасцінаю, на ім ляжаў стары. Вочы ягоныя былі заплюшчаныя, а сівая барада слалася паўзверх прасціны ажно да пояса.

Акіба не адважваўся крануцца з месца, аднак Гамалііл адчуў, што ў пакоі з'явіўся старонні, векі ягоныя злёгку здрыгануліся. Ён напружыўся — ці то прынюхваўся, ці то ўслухоўваўся ў цішыню — і праз якую хвіліну празрыстаю, нібы перапончатаю, рукою паманіў Акібу да сябе.

Гамалііл загаманіў не адразу. Ён быццам запасіў у грудзях паветра, каб сіпла выдыхнуць:

—         Я ведаў, што ты прыйдзеш... Бог наканаваў нам яшчэ

адну сустрэчу... Мабыць, таму я ніяк не магу памерці... Што прывяло цябе, Акіба?

— Пільная патрэба, настаўнік. Я не турбаваў бы цябе, калі б самому ўдалося знайсці адказы на пытанні, важлівыя для ўсяе Палесціны. Я ў разгубленасці і роспачы, настаўнік...

— Што магло давесці да роспачы мудрага Акібу?

— Становішча ў Палесціне. Тое, чаго мы з табою дамагаліся, не споўнілася. Народ не падтрымаў паўстання. Ёсць HanMi™, ёсць ваяры-іудзеі, але іх мала. Настолькі мала, што Рым на нас і не зважае. Пры жаданні адзін легіён разгоніць усё нашае войска. Пэўна, мы паспяшаліся. Тур-Сімон1 нам толькі зашкодзіў...

— А Хазрой?

Пачуўшы прозвішча парфянскага цара, Акіба пацямнеў тварам, сціснуў сківіцы. Парфянскае царства месцілася на ўсходзе ад Палесціны. Спакон вякоў ваявала яно з Рымам, было, што і паспяхова. Імператар Траян, папярэднік Адрыяна, нанёс Парфіі сур'ёзную паразу, "прырэзаў" да імперыі ладную частку ейнай зямлі. Да таго ж, у Вавілоне здабычай Траяна стала дачка цара Хазроя, якую легіянеры знайшлі ледзь не ў калысцы. Як заложніцу, імператар прывёз яе ў Рым, дзе яна, варта аддаць Траяну належнае, гадавалася ў раскошы.

Адрыян, ступіўшы на імператарскі трон, першым чынам вырашыў улагодзіць правінцыі. Дзякуючы Траяну, ягонай ваяўнічасці, імперыя разраслася да неймаверных памераў. Разпораз на ўскраінах узнікалі смуты, a то і выбухалі паўстанні. Адрыян разумеў: каб уціхамірваць іх, хутка ніякіх легіёнаў не хопіць. Ён наведаў Германію, Галію, Іспанію, дзе знайшоў паразуменне з тамтэйшай знаццю, надзяліўшы яе нязначнымі прывілеямі. Прызначаныя імператарам легаты-прапрэтары змушаны былі ставіцца да мясцовай эліты паблажліва. Вось толькі ў Брытаніі Адрыяну не ўдалося знайсці злагаду з ваяўнічымі зграямі, якія рабілі наскокі з поўначы. Таму і загадаў імператар у найбольш вузкім месцы, дзе адлегласць ад мора да мора складала ўсяго восемдзесят міляў, узвесці суцэльную мураваную сцяну, каб адгарадзіцца ад нахабных плямёнаў.

1 Падставай для паўстання 132-135 гг. н.э. стаў напад рымскіх салдатаў на яўрэйскую вясельную працэсію ў крэпасці Тур-Сімон.

He паспеў Адрыян вярнуцца ў Рым, як сталі прыходзіць трывожныя весткі з Усходу. Падобна было, што Хазрой конча акрыяў, і Парфія рыхтуецца ўзнавіць вайну з імперыяй. Адрыян, не трацячы часу дарма, падаўся да мяжы з Парфіяй...

Акурату гэты часу Парфіі знаходзіўся і Акіба. Каторы месяц ён падбухторваў Хазроя падняць меч на ненавісны Рым, адплаціць, нарэшце, за ўсе знявагі і крыўды, вярнуць страчаныя землі. Акіба даводзіў, што падыме на паўстанне ўсю Палесціну, што ўжо цяпер ёсць тысячы наймітаў, і разам яны, Парфія і Палесціна, а ўслед за імі ўся Азія і паўночная Афрыка, здолеюць адужаць рымскія легіёны. Хазрой ужо амаль пагадзіўся з Акібам, ужо рыхтавалася шматгысячнае войска, і вось тут — на табе! — усё адначасна абвалілася.

3 Маўрытаніі, дзе толькі-толькі затухла спляжанае Рымам паўстанне, табілярый імператара прывёз Хазрою пасланне. Адрыян прапаноўваў наладзіць сустрэчу, абмеркаваць наспелыя супярэчнасці, каб угаймаваць варагаванне.

Акіба як толькі мог угаворваў Хазроя адмовіцца ад гэтай сустрэчы, даводзіў, што рымлянам верыць нельга, яны ніколі не трымаюць слова і пры зручным выпадку абдураць, нават уваткнуць нож у спіну. Аднак жа Хазрой да яго не прыслухаўся. Парфянскага цара ўзрушыла і запаланіла розум згадка імператара пра дачку-заложніцу, пра тое, што Адрыян прывязе яе з сабою і, магчыма, перадасць з рук у рукі...

Сустрэча цара і імператара адбылася на левым беразе ракі Еўфрат. Акіба так і не даведаўся пра змест іхняе размовы, бо Хазрой вярнуўся ўзрушаным, задаволеным, з мірнаю дамоваю і жваваю дзяўчынкаю, якая, было бачна, роднага бацькі пакуль што трохі цуралася. Хазрой, запрасіўшы Акібу на якую хвіліну, толькі і сказаў яму: "3 Рымам ваяваць не буду. Да таго ж, імператар паабяцаў аддаць мой свяшчэнны залаты трон, захоплены некалі Траянам... Адно абяцаю: калі табе ўдасца падняць на паўстанне Палесціну, я на бок рымлян не стану..."

Усё гэта Акіба пераказаў Гамаліілу і напрыканцы скрушна мовіў:

— А яшчэ горай, што многія рабіны, пастыры душ іудзейскіх, цураюцца паўстання, заклікаюць народ да пакоры. Нават фарысеі на чале з Хананіяй разбегліся хто ў Галілею, хто ў

Македонію, клянуцца ў вернасці кесару...

Гамалііл доўга маўчаў. Нарэшце з напругаю, нібы цераз сіта, пачаў цадзіць з сябе словы:

— Я шмат перадумаў, лежачы тут і чакаючы, калі Гасподзь забярэ маю душу. I шмат чаго зразумеў. Нашыя з табою намаганні, Акіба, былі марнымі. Бо ўсё, праз што належыць прайсці народу нашаму, прадвызначана Небам. Колькі вякоў яўрэі спрабавалі вырвацца з ярма, колькі крывавых ручаін сцякло ў Іардан толькі пры нашае з табою памяці, Акіба!1 Народ яшчэ не акрыяў пасля тых бойняў. Народ баіцца. Народ не верыць... Мы дачасна каламуцілі людзей, мы клікалі іх на верную пагібель, бо сказана ў Торы... Месія! Толькі Ён, нашчадак цара Давыда, прынясе збавенне народу нашаму... Калі Ён прыйдзе? Аднаму Госпаду ведама... Мусіць, яшчэ не час...

Голас Гамалііла быў ужо ледзь чутны, здавалася, ён проста трызніць. Раптам мова старога пацякла ўзнёсла і вольна:

— ...I за тое, што ты, Ізраіль, не паслужыў Госпаду Богу твайму з весялосцю і радасцю сэрца за вялікае мноства дабрачыннасцяў Ягоных, дык паслужыш ворагам тваім, якіх пашле на цябе Гасподзь, з голадам і смагаю, высільваннем усяго: і ўскладуць яны ярмо жалезнае на шыю тваю, пакуль не разбураць цябе зусім. I ад далёкага краю зямлі, з хуткасцю палёту арлінага, навядзе на цябе Гасподзь народ, мовы якога ты не разумееш: народ суровы з выгляду,які неўшануе старцаўтваіх, і не злітуецца з юнакоў тваіх. I возьме ён чароды твае, і сажне плады зямлі тваёй; і не пакіне табе ні пшаніцы, ні віна, ні ялею, ні чарод валоў, ні авечак, а знішчыць усё. I абкружыць ён цябе ва ўсіх чародах тваіх, пакуль разбурыць ён высокія і моцныя сцены, на якія ты спадзяешся; і знішчыць ён цябе ва ўсіх гарадах, якія даў табе Гасподзь Бог...

Акіба не адразу ўцяміў, што Гамалііл чамусьці пачаў слова ў слова паўтараць прароцтвы Маісея з Другазаконня. Але чаму ён гэта робіць? Акіба і сам ведае гэтыя прароцтвы не горш. A Гамалііл, між тым, працягваў апантана жундзець:

— ...I ад жалобы і голаду, якія навядзе на цябе вораг

’ Паводле гісторыка Іосіфа Флавія, у Іудзейскай вайне 66-73 гг. н. э. загінула каля паўтара мільёна яўрэяў, сто тысяч было ўзята ў палон. Крыху меншыя страты былі панесены ў час паўстання 115-118 гг. н. э.

твой, станеш есці дзяцей сваіх, карміцца плоццю сыноў і дачок, якіх даў табе Гасподзь твой. Мужчына стане бязлітасным вокам глядзець на брата свайго, і на жонку сваю, і на дзяцей, што засталіся ў яго. I не захоча падзяліцца з імі плоццю дзяцей сваіх, таму што пазбаўлены сярод нішчымніцы і жалобы, якімі абцяжараць цябе ворагі твае ва ўсіх гарадах тваіх. I між вамі жонка юная і пяшчотная, не звыклая ад спешчанасці ступаць нагою па зямлі, пазайздросціць вокам мужу свайму, і сыну, і дачцэ, і з'есць употай нованароджанае немаўля сваё...

Гамалііл, відаць, сапраўды трызніў. I Акіба пачуваў сябе ніякавата. Пайсці? Перачакаць, пакуль Гамалііл ачуняе, зможацца?

— ...I застанецеся вы колькасцю малою, вы, якія былі шматлікія, як зоркі нябесныя, таму што не паслухаліся голаса Бога вашага. I як Гасподзь спрыяў вам, даючы дабро вам і размнажаючы вас, дык гэтак жа ён стане знішчаць вас; і возьмецеся вы ад зямлі, якая цяпер даецца ў спадчыну вам. I рассее цябе Гасподзь Бог ва ўсе народы, ад краю зямлі да краю яе; і паслужыш там багам іншым, дрэву і камяню, якіх не ведаў ты і не ведалі бацькі твае. Але і сярод народаў чужых не супакоіць цябе Гасподзь і не будзе цвёрдага стаяння нагі тваёй; і дасць там табе Гасподзь сэрца журботнае, і вочы, захлынутыя нудою, і трапяткую душу. I будзе само жыццё тваё сумніцельным перад табою; і не будзеш упэўненым у жыцці сваім. Раніцай скажаш: якім жа будзе вечар? а вечарам — якая будзе раніца? такім страхам напоўніцца сэрца тваё ад таго, што бачылі вочы твае. I верне цябе Гасподзь Бог у Егіпет на караблях, шляхам, пра які я гаварыў табе; і ўжо больш не ўбачыш шляху свайго, а прададзены будзеце там ворагамі вашымі ў рабы і рабыні, і не будзе пакупніка!..

Нарэшце Гамалііл сцяў вусны, і рука ягоная адрачона звісла з ложка.

Акібу стала млосна. Ён раптам зразумеў, што Гамалііл, бадай, і не трызніў, што словы ягоныя, напоўненыя злавесным, страшным сэнсам, прызначаліся не для яго, Акібы, а немаведама для каго, і што вымаўляў іх не гэты нямоглы стары, a нехта ўсемагутны, бязлітасны... А яшчэ згадаў Акіба, што

прароцтвы Маісеевы наканаваныя былі сынам Ізраілевым за непаслушэнства волі Божай і за тое, што не паслухаюцца яны Таго Прарока, якога Гасподзь вылучыць з іхняга, яўрэйскага асяродку...

Хто ён, той Прарок? Ужо прыходзіў? Ужо спаўняюцца перасцярожныя прароцтвы Маісея? Бо чаму ж так пякельна і пакутна народу абранаму? А можа, гэта яшчэ толькі пярэдзімак? Можа, акурат і наспеў час збіраць камяні ў прадчуванні прыходу Збавіцеля?..

Няўцямна-трывожныя, жахлівыя хвалі, здавалася, праменіліся ад Гамалііла, абвалоквалі, захлыналі Акібу, ад чаго падкошваліся ногі і хацелася кінуцца прэч як далей...

Зваротны шлях Акіба адужаў незаўважна, можа, таму, што быў у глыбокім роздуме. I ўжо напрыканцы чамусьці ўсплыло ў ягонай памяці аблічча таго самага Сімона Бар Козібы...

Вірсавія

Пасля працяглае і крывавае асады Ерусаліма, якая стала вынікам іудзейскай вайны 66-73 гадоў, горад быў разбураны дашчэнту. Тое, што не ператрушчылі штурмавыя атрады Веспасіяна, было зраўняна з зямлёю па загадзе Ціта1. У другі раз быў зруйнаваны і Храм2, галоўная святыня іудзеяў. Калі аднойчы рабі Акіба разам з паломнікамі прыйшоў сюды на багамолле, з падзямелляў і руінаў былога Храма выскачылі шакалы. "Як?! — загаласілі паломнікі. — I гэта тое месца, пра якое напісана: "Бязбожнік, які наблізіцца да яго, умерцвелены будзе?!"

Праз 52 гады імператар Адрыян у час падарожжа па ўсходніх правінцыях наведаў Ерусалім і вырашыў адрадзіць горад, але

1 Веспасіян Флавій — рымскі палкаводзец, які ў ходзе іудзейскай вайны стаў імператарам (69 г. н. э.). Асада Ерусаліма працягвалася пад кіраўніцтвам ягонага сына Ціта, які пазней таксама стаў імператарам.

г Храм богу Яхве быў пабудаваны царом Саламонам (сынам цара Давыда) у канцы XI cm. da н.э. і разбураны вавілонскім царом Навухаданасорам II у 587 г. да н. э. Праз 70 год пад кіраўніцтвам Дарыі I Храм быў зноў пабудаваны першымі яўрэямі-перасяленцамі, якія вярнуліся з вавілонскага палону.

назваць яго інакш — Эііа CapitaLina1. I каб гэта была новая сталіца Блізкага Усходу — з форумам, базілікай, амфітэатрам, порцікамі і грамадскімі лазнямі. На месцы Храма павінен быў узнесціся іншы храм, прысвечаны галоўнаму рымскаму богу Юпітэру Капіталійскаму. Па задуме, будыніна павінна была быць чатырохкалоннай, як і ўсе храмы, узведзеныя Адрыянам у Сірыі. Карніз франтона планавалася перарваць аркаю, пад якою ўзвесці неймаверна вялізную статую Юпітэра. Уласную статую Адрыян пажадаў бачыць унутры храма. I вось ужо дзесяць год на месцы Храма, дый ва ўсім Ерусаліме, кіпела работа. Гэта і стала асноўнаю прычынаю, па якой рабі Акіба пачаў рыхтаваць паўстанне.

Для яўрэяў Ерусалім быў такім жа святым, як і сам Храм. I тое, што Божы горад аднаўляецца не імі самімі, а рукамі паганцаў, вымусіла іх дзясяткамі тысяч пакідаць абжытае месца, як пракажонае. Неўзабаве ў сталіцы Іудзеі амаль не засталося ніводнага яўрэя. Ягонае насельніцтва складалі ветэраны — былыя рымскія ваяры, а таксама перасяленцы з іншых краін. Горад быў падзелены на сем астраўкоў-кварталаў, на чале кожнага з якіх меўся кіраўнік — амфадарх.

Крыху адасоблена выглядалі хілыя, незайздросныя пабудовы, якія абляпілі схілы гары. Тут жыла галыцьба. Пераважная большасць яе называла сябе хрысціянамі.

Сюды, у заскарузлае, пыльнае і хаатычнае скопішча чэзлых будоў-прыбудовак, упэўненаю хадою кіраваўся з выгляду досыць малады, але ўжо трохі адрузлы, як недасыпаны мех пшаніцы, прыземісты чалавек у баграніцы. Менавіта баграніца, ды яшчэ аблямаваная залатою вышыўкаю, выдавала ў ім не просталюдзіна, а сама меней рымскага легата. На ягоных злёгку клышатых нагах скуранымі рамянямі былі зашнураваны паўбоцікі, абрэзаныя спераду, з-за чаго пальцы вытыркаліся вонкі і ад цягучага пылу-куравы былі шэрыя, як восеньскі частакол. Да баграніцы-вышыванкі гэтыя абуціны не дужа стасаваліся, бо насілі іх звычайна простыя легіянеры і толькі зрэдку — цэнтурыёны. Прынамсі, каб перабірацца па камя-

1 Элія Капіталіна. Адрыян назваў горад у гонар свайго роду: поўнае родавае імя імператара — Публій Элій Адрыян.

ністых вулках перадгор'я, лепшага абутку, чым гэты, салдацкі, бадай, і не знайсці. Так што хадок, мусібыць, выбраў яго наўмысна.

Затое ўся астатняя амуніцыя гэтага рымскага начальніка цалкам адпавядала вайсковым канонам, і можна было падумаць, што ён шыбуе не па загаджаных развалінах Ерусаліма, а паперадзе легіянерскай калоны ўступае ў Рым падчас імператарскага трыумфа.

3-пад баграніцы, калі хадок занадта размахваў рукамі, разпораз мільгаў скураны панцыр. Шырокія лусты ззаду і спераду так ёмка мацаваліся рыпучымі рамянямі, што прыкрытымі былі грудзі, спіна, плечы і нават жывот. Паверх скура была абабітая зіхоткімі металічнымі палосамі — для трываласці. На шырокім поясе, злева, мацаваўся кінжал — пляскаты і такі доўгі, што здалёк яго можна было б палічыць за меч. 3-пад грувасткага меднага шалома пазіралі на свет вузенькія, як байніцы, і вельмі ўжо нахабныя лупэткі. Яны гідліва зыркалі наўзбоч, а танкагубы рот ледзь не да вушэй крывіўся ад пагарды. Над шаломам, як грэбень у пеўня, лёгка і горда калыхаўся рыжы султан з пёраў нейкай экзатычнай птушкі. Гэта, дарэчы, трохі дзівіла рэдкіх сустрэчных мяшчан, якія жахліва прыціскаліся да сцен, каб саступіць дарогу, бо рымляне зазвычай чаплялі султаны толькі напярэдадні смяротнае бойкі.

Зрэшты, тыя ж султаны, толькі ўжо з серабрыста-шэрых конскіх хвастоў і таму вельмі падобныя на ссівелыя чупрыны, гайдаліся на шаломах і двух астатніх рымлян, які подбежкам ледзь паспявалі за сваім начальнікам.

Гэта былі эвакаці — былыя легіянеры-шарагоўцы ці нават цэнтурыёны, якія годна адслужылі ў войску дваццаць год і пайшлі на спачын, але па загадзе легата зноў прыступілі да службы як вопытныя, надзейныя, правераныя і доблесныя ваяры. Яшчэ іх называлі ветэранамі, і змагаліся яны ў асобных, прывілеяваных атрадах.

Гэтым ахоўнікам было натужна не адставаць ад гаспадара, бо на іх грувасціліся такія ж панцыры, толькі ўжо не металічна-скураныя: аднаго прыкрывала кальчуга, а на другім лёгка звякала металічнае лускавінне, замацаванае да скураное падкладкі. На пярэвязях — з левага пляча на правае бядро —

боўталіся і пры такой шпаркай хадзе ляскалі па сцёгнах шырокія і кароткія, на тры чвэрці аршына, з абодвух канцоў дбайна завостраныя мячы, шчыльна загнаныя ў драўляныя похвы — у войску іх красамоўна называлі вагінамі. На нагах, апрача тых жа паўбоцікаў-кульцяпак, былі яшчэ понажы — пласціны, якія прыкрывалі ногі ад каленяў да галёнак, а ззаду, на лытках, зашмаргоўваліся завязкамі ці зашчэпкамі. Папраўдзе, у войску гэтых понажаў не насілі ўжо з часоў Юлія Цэзара, іх чаплялі хіба што асобныя цэнтурыёны ды такія вось закасцянелыя і ахайныя ва ўсім ветэраны. Яны сіпата саплі на ўсе грудзі — ад напругі, здавалася, паразрываюцца кальчужныя кольцы і сярэбраным градам хлыне на зямлю металічнае лускавінне, — аднак жа спраўна гупалі ўслед за чалавекам у баграніцы.

"Пеўнева"-задзірысты выгляд гэтых рымлян выдаваў на тое, што яны спяшаліся на хіжае рысталішча ці, самае меншае, хочуць нагнаць на некага вялікага страху. А што іх усяго трое, дык тое не бяда. Пасля таго, як абражаныя і ваяўнічыя іудзеі схлынулі з горада — ходзяць пагудкі, што недзе на ўскраінах правінцыі яны збіраюць-такі сваё войска, — у Ерусаліме стала зацішна. Яўрэі-хрысціяне — а большасцю ў горадзе засталіся толькі яны — ставіліся да кесара рахмана, паважліва, а спадцішка дык, можа, нават радаваліся незайздроснай долі сваіх самых родных братоў па крыві і самых лютых ворагаў па веры. Імператар таксама не чыніў для хрысціян нічога благога. He сказаць, каб спрыяў, але ж і не заўважаў: як быццам іх, што вызначылі для сябе галоўным богам не ўсемагутнага Юпітэра, а нейкага немаведама скуль вынурлага Хрыста, увогуле не існавала. Так што ерусалімскія хрысціяне і рымскія акупанты, можна сказаць, жылі ў злагадзе.

Чалавекам у баграніцы быў Акіла.

Імператар Адрыян прызначыў яго галоўным кіраўніком па адбудове Ерусаліма. Хто-ніхто дзівіўся: за якую ласку гэты сінопскі грэкузлез на такую памысную пасаду? Хадзілі ўпартыя чуткі, што Акіла быў нейкаю раднёю імператару. Хто нарадзіў гэтую пагудку — немаведама. Мажліва, сам Акіла. Аднак жа праўда і тое, што яму глядзеў у рот сам легат-прапрэтар Іудзеі Ціней Руф. Пабойваўся. Мусіць, у тых чутках-пагалосках нешта

ўсё ж было. Без дай прычыны на такое хлебнае месца імператар не пасадзіць.

Прыгорбленыя хацінкі галайстры, на адзін капыл злепленыя з блакітна-белых камянёў (такія льга было накалупаць толькі ў ерусалімскіх адгорках), прыціскалі свае плечы да зямлі і гарнуліся адна да аднае. Тая, у якую завінуў Акіла, ад іншых нічым не рознілася. Цельпукаватыя ахоўнікі, якія толькі што назахапкі валюха^іі за гаспадаром, нарэшце атрымалі адцуху. Усярэдзіну яны не пасунуліся, без аніякага загаду (відаць, не ў навіну ім быў гэты манеўр-перабежка), укапана сталі па абодва бакі дзвярэй.

Каб трапіць у пакой, Акілу давялося трохі згорбіцца, хоць султан, як венік, усё адно казытнуў столь. Памяшканне было аздоблена настолькі аскетычна, што воку не было за што зачапіцца, асабліва ў той паўцемрадзі, што выпаўзала са змрочных кутоў. Упол — даўжэзны стол з высокімі лавамі ўзбоч — пэўнае месца для зборняў. Дзе-нідзе на сценах, пад самаю столлю, разбэрсаны нейкія вышыванкі. Ад чыстае падлогі пахла свежаю крынічнаю вадою — далібог, туг нядаўна прыклалася жаночая рука.

За сталом сядзеў стары. Калі Акіла ўваліўся ў пакой, ён нават не варухнуўся. Пэўна, загадзя скмеціў, хто да яго ідзе, а можа, і падказалі. Доўгія срэбна-сівыя вусы на старэчым твары сцякалі на гэткага ж адцення густую бараду. Волкія і злёгку пукатыя вочы годна і нерухома пазіралі на госця.

Нават не павітаўшыся, Акіла пасунуўся да стала і гупнуў на лаву. Зняў з узмакрэлае галавы шалом, паклаў поруч, каля локця. Якую хвіліну абодва маўчалі.

— Дык што, Іуда, ты, кажуць, ужо конча выключыў мяне са сваёй хеўры? — нарэшце злавесна працадзіў скрозь зубы Акіла. — Кажаш, выспятка я атрымаў? Ну, чаго маўчыш ты, Іуда, епіскап ерусалімскіх хрысціян?

Стары варухнуў вуснамі:

— Нам трэ было стараніцца цябе толькі за тое, што ты называеш нас хеўраю.

— А то хто ж вы? Хеўра і ёсць. Ты думаеш, Іуда, сёння я завітаўда цябе, каб прыпасці да тваіх каленяўі прасіць літасці? Гы-гы-гы. Яшчэ немаведама, хто ў каго будзе прасіць...

— Ты пагражаеш?

Адкінуўшы назад ускудлачаную, чорную да асмолкавай зіхоткасці галаву, Акіла голасна зарагатаў:

— Пагражаць — доля слабых. Такія, як я, не пагражаюць. На правах мацнейшага яны адразу б'юць у зубы. Каб я захацеў вам напаскудзіць, не варта было сюды перціся. У мяне стае аблады, каб абтрэсці схілы Сіёна ад розных галганоў.

— Дык за чым заступорка?

Неспадзявана светла-каштанавы Акілаў твар падабрэў, шыракаляпы рот кончыкамі здрыгануўся ўгару.

— Ды заступоркі няма... Няма засгупоркі... Вось толькі ці мецьме гэта карысць? Пачні я вас калашмаціць, дык вы яшчэ мне і аддзячыце. Вас жа хлебам не кармі — дай папакутаваць. Услед за Хрыстом. Паслухай, Іуда, — Акіла пасунуўся на лаве бліжэй да старога, ягоныя лупэткі прыязна бліснулі. — I чаго мы, насамрэч, пагрызліся? Чаго не падзялілі?

— Ты гэта добра ведаеш, — стары адказваў ледзяніста, гледзячы нават не на Акілу, а быццам скрозь яго. — Мы прынялі цябе ў нашую абшчыну безразважна. Мы не праглі тваіх грошай, не прасілі помачы, хоць усе нашыя вернікі дзеляцца між сабою астатнім гамёлкам хлеба. Мы цябе прынялі, бо для нас няма ні багатых, ні бедных. Мы шануем толькі душы, якія прагнуць дабра і веры. Мы цябе не клікалі — ты сам прыйшоў. Я не ведаю, што было ў цябе наўме. Адно відавочна — не вера. Ды што казаць: ты не спадобіўся зазірнуць ні на адну адправу...

— Ну, я чалавек заняты, сам ведаеш...

— Ведаю. Ведаю, што на Галгофу — самае святое для нас, хрысціян, месца, дзе камяні барвяніліся крывёю Госпада, — ты ўсцёг гэтую цыцкатую бабу.

— Ну-ну! Ты... гэтае... прыкусі сабе язык, — Акіла рыкнуў непадробна-грозна. — Ведалі б у Рыме, як ты абзываеш багіню Венеру, лакравіцельніцу Рыма, то спляжылі б усе вашыя котлішчы.

— Бог адзін... А ты, калі б быў сапраўдным, годным хрысціянінам, нізавошта не змусіўся б на гэткае непатрэбства. Касцьмі лёг бы, не пашкадаваў бы жыцця. А ты, во, спаганіў святыню і — анігадкі.

— Ды што ты плявузгаеш, Іуда? Ты ж выдатна ведаеш, што месца для статуі Венеры Мілоскай выбраў сам імператар. Хто я супраць яго? He было б мяне, знайшоўся б іншы. I яшчэ немаведама, як бы вы, хрысціяне, тут без мяне скавыталі...

Епіскап спахмурнеў — ад краёчкаў ягоных густых вей да вушэй пабеглі глыбокія барозны.

— Прынамсі, Акіла, мы адракліся ад цябе не толькі за гэта. А лепей сказаць — зусім не за гэта.

— От далася вам у знакі мая астралогія! — Акіла грукнуў кулаком па стале, ды з такой сілай, што з яго, спуджана падскочыўшы, паляцеў і грымнуўся вобзем шалом. — Яе ж сам імператар за галоўную навуку прывячае! Сам імператар Адрыян!

— Кесару — кесарава, Богу — Богава, — прыціхла мовіў епіскап. — Хай імператар шалее хоць наўзахлёб — ягоная справа. Ён няхрышчаны. А ты крыж цалаваў, ты прычасціўся да нашых святыняў. Самыя здольныя вучні апосталаў сеялі ў тваю душу зерне веры, ушчувалі цябе, калі ты збочыў. I што? Ты паслухаўся іх? He. Ты не даў рады свайму заганнаму і бязглуздаму захапленню: адною рукою хрысціўся, а другою маляваў д'ябальскія знакі. Раніцаю з тваіх вуснаў зляталі апантаныя малітвы, ты даводзіў, што толькі Гасподзь — творца і ўладар усяго жывога на зямлі, а ўвечары, насуперак існаму, ты па бязладнаму россыпу нябесных зорак варажыў сабе на заўтрашні дзень і на астачу жыцця. Вера — альбо яна ёсць, альбо яе няма. Меншы грэх — заставацца ідалапаклоннікам, чым двурушнічаць перад Госпадам нашым. Вось чаму, Акіла, браты і сёстры адцураліся цябе. Ганьба табе, ганьба да скону!

— Ат! — махнуў рукою Акіла і скарачыўся, каб падхапіць з падлогі шалом. — Ад вашае ганьбы мне млосна не стане. Мушу прызнацца, што вашая вера мяне ніколі не казытала і чый прыхадзень ваш Хрыстос — бога ці д'ябла — мяне мала кранае. Хачу, каб з гэтага часу ты, Іуда, ведаў тую сапраўдную нагоду, з якой я прыбіўся да вашае гурмы. Вірсавія’ Твая дачка! Яна запала мне яшчэ летась, калі ўпершыню трапіла на вочы. Дасюль памятаю, як гэта было. Яна правілася ад акведука, праз Вадзяныя вароты, аберуч трымаючы зіхоткую і слізкую ад вільгаці амфару. Клянуся барадою Юпітэра, такой пекнасці

пазайздросціла б сама Алена, з-за якой усчалася Траянская калатэча. Я ажно самлеў — ці не сама Венера плыла ўсцяж парушаных муроў крапасное сцяны, з якое мае рабы калупалі глыбы для падмурка. Вось так яна і праслізнула — міма, а я толькі адкапыліў губы ды высалапіў язык. Калі змогся, дык найперш быў хэнць паслаць сваіх людзей ёй напярэймы, каб перастрэць і прывесці да мяне. Я ўсё ж у гэтым горадзе гаспадар, і ніхто не будзе спрачацца, калі прыдбаю яшчэ адну рабыню. Адале адумаўся. Што ж гэта я, насамрэч: такую пекнату і зблоціць сілком. На гэта вялікага клёку не трэба. Кальнула мне пад сэрца, што не яна для мяне наложніцай будзе, a я для яе — рабом... I ўсё вінна быць самахоць, у злагадзе. Таму я вобмельгам паслаў раба, каб ён правіжаваў, куды пакіравалася гэтая маладзіца. Ну, а што было пасля, ты сам, Іуда, ведаеш. Давялося мне прыкінуцца анёлам і веру вашую няўцямную прыняць, балазе імператар да яе ставіцца паблажліва. Палічыў, што для Вірсавіі аднаверац болей спадобіцца. Так што анафема вашая — для мяне як мёртваму баліць. I не буду я болей удавацца раскайным грэшнікам1... Дарэчы, а дзе яна зараз, Вірсавія? — Акіла ступіў было да дзвярэй, аднак на хвіліну затрымаўся.

Іуда, якога знешне зусім не праняла бессаромная споведзь грэка (мусібыць, усё гэта не было яму ў навіну, і ён конча змірыўся са сваёю аблудаю), суха мовіў:

— He ведаю.

— Ну-ну, — з непрыхаванаю пагрозаю скрыгатнуў зубамі Акіла. — Ад мяне не схаваецца. Цяпер яна будзе маліцца іншаму богу. Мне! — і зарагатаў ужо на вулцы.

Тым часам тая, пра каго ішла гамана, акурат як палёўка ў норцы перад пысаю лісіцы, баялася дыхнуць у цесным, як стаць чалавеку, катуху-бакоўцы. Каб патрапіць сюды, трэ было кіравацца не з вулкі, а праціснуцца між будынінамі, збоку. Для чаго ён быў патрэбен, гэты катух — немаведама. Сюды скідвалі розныя атрускі, атопкі, а для Вірсавіі гэта была найлепшая хованка ад чужога вока, а менавіта ад агіднага Акілы, які

1 Паводле некаторых крыніц, у прыватнасці, Епіфана Кіпрскага, Акіла потым “прыняў абразанне па іудзейскаму абраду" і нават пераклаў Тору на грэчаскую мову.

сляпіцаю лез да яе ў абраннікі і зрэдчас рабіў сюды наскокі. Вось і цяпер Вірсавія своечасова скмеціла надакучлівага жаніха і паспела чуйдух нырнуць у шчыліну. Пра гэты закутак Акіла не ведаў. А хоць бы і ведаў, дык пры сваім поўным парадзе, пры сваіх прычындалах застраў бы тут, як парсюк у плоце.

Вірсавія чула ўсю размову і не выбіралася са сховішча да тае пары, пакуль рогат Акілы не растварыўся ў нудным гарадскім гуле. Душна, цёмна было ў катуху — хоць вока выкалі. Аднак жа калі льга было б хоць на вобмег пырснуць сюды крыху сонца, вочы самохаць, каб не аслепнуць, прыжмурыліся б ад прыгажосці неймавернае. Меў рацыю Акіла: дзяўчынумару такой пекнаты можна шукаць усё жыццё — і марна.

Паэты зазвычай пачынаюць з вачэй. Бо з іх, кажуць, глядзіцца душа. У Вірсавіі вочы, па-ўсходняму крыху звужаныя, былі не чорныя, не шэрыя, не зялёныя і не блакітныя. Ейныя зрэнкі, нібы выкладзеныя з рознакаляровых шкельцаў, нагадвалі старажытныя мазаікі, пасярэдзіне якіх — сонейкамі падчас зацямнення! — праменіліся бяздонныя чорныя кропачкі. Паверсе брэнзлямі, як дзве тлустыя коскі, выгіналіся бархатныя веі. Носік прамы, прадаўгаваты, са злёгку пашыранымі ноздрамі знізу — пэўная прыкмета чалавека жарснага і чуллівага. А вянец усяму — маленькі пунсовы роцік з прыпухлаю верхняю губкаю — ну чым не бутончык ружы, гэткі ж юны, пяшчотны і злёгку вільготны ад ранішняе расы — так і хочацца прыкласціся да яго вуснамі. Гэтая прыпухласць губ, ды яшчэ ледзь прыкметны цёмны пушок над імі надавалі дзявочаму твару выраз дзіцяці, у якога толькі што адабралі любімую цацку. I пашкадаваць хочацца, і ледзь трымаешся, каб не пырснуць ад смеху. Зрэшты, калі позірк апусціцца ніжэй, ён абавязкова зачэпіцца за нясмелыя вясновыя замчышчы нечапаных, цнатлівых грудзей, якія вулканчыкамі пнуцца з-пад цеснай сукенкі і сведчаць, што перад табою — зусім не дзіця.

I вось гэтае хараство, на хаду распускаючы сабраныя ў пук асмолкавыя валасы, выбралася, нарэшце, з катуха і прыгарнулася да Іуды.

— Татачка, што будзем рабіць? Ён жа не адчэпіцца...

Уласна, дачкою Іуды Вірсавія не была. У яго ўвогуле ніколі не было сваіх дзяцей, гэтак жа як і абручніцы. Тады, калі легіёны

імператара Траяна лютавалі, пляжылі, тапілі ў крыві чарговы іудзейскі бунт, калі трупы не паспявалі прысыпаць жвірам і яны зморшчана-пераспелымі жалудамі дагнівалі па ўсёй пустэчы, калі па колкай жарстве перасмяглых дарог безнадзейна бадзяліся зграі звар'яцелых сабак, закормленых чалавечынай, і чародкі асірацелых дзяцей, ссохлых, галодных, змучаных, — тады і прыбілася да Іуды двухгадовае дзяўчо. Ён дабіраўся ў Ерусалім з Віфлеема, дзе быў па справах абшчыны,і пры дарозе румзала гэтае лічы што немаўля. I прабяжы вокам да акаёму — ні душы. He пакідаць жа на згубу — ці загрызуць сабакі, ці памрэ з голаду і смагі. Павёў за сабою, балазе дзяўчо ўжо тупала ўласнымі ножкамі.

Няпроста было Іуду пад старасць зрабіцца нянькаю. А куды дзенешся? Карміў, пеставаў, абмываў. Гэтак Богу спадобілася. I вось глядзі-тка, якая царэўна вырасла.

Іуда дрыготкімі тонкімі пальцамі пяшчотна правёў па чорных, з блакітным адлівам, валасах Вірсавіі.

— Нічога, дачушка, Гасподзь нас не пакіне. Гасподзь міласцівы... Будзем маліцца...

Месія

Сустрэча з Гамаліілам не толькі не дала Акібу нейкага заспакаення, але нават яшчэ болей развярэдзіла. Выходзіць, ягоныя намаганні сапраўды былі марнымі і паўстанне асуджана на паразу. Падсвядома Акіба і сам, да размовы з Гамаліілам, адчуваў, што людзям адных заклікаў мала. Ім патрэбна вера ў перамогу. I кожны яўрэй з маленства ведаў прадказанне прарокаў, што збавенне наступіць з прыходам Месіі. А дзе ён, той Месія? Чаму так доўга дазваляе язычнікам здзекавацца са свайго народа? He стаеўжо сілы трываць... I што рабіць цяпер, калі сабрана хай сабе не такое вялікае, але ўсё ж войска? Распусціць? Пакінуць без кіраўніка, як статак авечак без пастуха? Але ж ці для таго яны дабіраліся сюды з усяе зямлі?

Месія... Акіба пабачыў нямала ашуканцаў, якія выдавалі сябе за Збавіцеляў. Выкрыць іх было няцяжка. I то: хіба будзе Месія біць сабе ў грудзі і даводзіць, што менавіта яго прыслаў

Гасподзь? Сапраўднаму Месіі нічога даказваць не трэба. Гэта пацвердзяць ягоныя справы і ўчынкі.

Апошнім часам Акіба ўсё часцей лавіў сябе на думцы, што ў ягоныя развагі і роздумы міжволі ўкліньваецца той самы Сімон Бар Козіба. Хто ўсё ж ён такі? Чарговы ашуканец? Падобна, што так. Але ж чаму ён з'явіўся менавіта цяпер, калі патрэба ў Месіі адчуваецца найбольш? Выпадковасць? А можа, Гасподзь акурат і паслаў яго, хай сабе не Месію, каб не пакінуць Акібу на раздарожжы?

I вось наспеў дзень, калі Акіба прыйшоў да кончае высновы і вызначыў-акрэсліў для сябе план дзеянняў.

3 самае раніцы ахоўнік Пінхас па загадзе Акібы падаўся ў вайсковы лагер за ваколіцаю Бетара, дзе муштраваліся і набывалі такія-сякія навыкі будучыя ваяры. Пінхас не мог забыць, куды ён колькі тыдняў таму адвёў Сімона Бар Козібу, бо гэта быў акурат атрад ягонага земляка Яная.

Камяністае пласкагор'е перад сценамі крэпасці кішэла людзьмі, зычныя крыкі камандзіраў зліваліся з бразгатам мячоў. Здалёку-звысака гэтае зборышча нагадвала хаатычна-мітуслівы мурашнік, аднак, як і ў любым мурашніку, калі добра прыгледзецца, тут быў свой парадак і сэнс. Ніхто нікому не зашкаджаў, кожны атрад меў пэўнае месца.

У гэтым кішмені Пінхас адразу заўважыў мажнога Сімона, аднак спачатку падаўся не да яго, а да Яная, які крыху воддаль нешта даводзіў зусім яшчэ юным хлапчанятам. Можа, і не выпадзе болей перакінуцца словам з земляком: ходзяць чуткі, што вось-вось войска рушыць на Ерусалім...

Янай непрыхавана ўзрадаваўся госцю, шчыра яго абняў.

— Ну, што там чуваць пры начальстве? Ці доўга нам мар-; наваць час?

— А каб жа я сам ведаў. — Пінхас перасмыкнуў плячыма. — Акіба са мною планамі не дзеліцца... Аднак жа не нашага з табою розуму гэтая справа. Ты лепей вось што скажы: ці даспадобы табе мой "падаруначак"? Памятаеш, я прывёў да цябе ву-унь таго мацака?

— Ты пра каго? Пра Сімона? Дык ён жа цяпер мая правая рука!

Пінхас усміхнуўся:

— Баюся, што гэтую руку мне зараз давядзецца адсекчы...

— He зразумеў.

— Яго кліча да сябе Акіба. Прадчуваю, што не для застольнае размовы і не для споведзі: з кожным сустрэчным-папярэчным Акіба валаводзіцца не будзе... Мне гэты Сімон з першае хвіліны дзіваком падаўся. Вястун ад Бога... I гэты адсечаны мезенец... He, нейкі ён не такі як усе. Далібог, не такі. Зрэшты, Акіба лепей за нас разбярэцца.

За нязмушанаю гамонкаю Пінхасі Янай няспешна набліжаліся да Сімона, які адчайна адмахваўся мячом ад дваіх сваіх праціўнікаў. Быў ён аголены да пояса, і магутны смуглявы торс, па якім сцякалі ручаіны поту, нагадваў гліняна-каменную глыбу падчас навальніцы.

Захопленыя ўяўным боем, Сімон і ягоныя "ворагі" супыніліся толькі пасля таго, як Янай тройчы гаркнуў на ўсю глотку:

— Годзе! Годзе! Годзе!

Нарэшце Сімон скмеціў Пінхаса, пазнаў, аднак ніякага здзіўлення ці насцярогі не выказаў, быццам толькі і чакаў гэтае сустрэчы. Ён пільна зірнуў у вочы ахоўніку і так, што немагчыма было зразумець, пытаецца ён ці сцвяржае, мовіў:

— Мяне кліча Акіба.

Ад здзіўлення Пінхас прастакавата залыпаў вачыма і адно толькі змог кіўнуць галавою.

— Я гатовы ісці, — Сімон ужо выціраў свае ўзмакрэлыя грудзі. А з сабою вазьму вунь таго юнака, — ён паказаў на Архелая.

У ягоных словах гучала такая ледзяная непарушнасць, што ні Янай, ні Пінхас запярэчыць не здолелі.

Тым часам у келлі Акібы ішла досыць жвавая размова. За сталом сядзеў хударлявы мужчына гадоў шасцідзесяці, мяркуючы па апратцы і звіслых да шыі пасівелых пейсах, таксама святар. Падцяўшы і без таго тонкія вусны, ад чаго доўгі гарбаты нос выцінаўся з твару яшчэ мацней, ён найболей слухаў, зрэдку аздабляючы гамонку кароткімі пытаннямі. Сам Акіба тупаў туды-сюды і, узважваючы, нібы камяні ў падмурак, кожнае сдова, з розгадам даводзіў свае думкі. Зрэшты, здавалася, ён нічога нікому не даводзіў, а размаўляў сам з сабою, нібы імкнуўся ў каторы раз сябе ж і пераканаць.

Акіба запрасіў рабі Шымона бар Іёхая, якога ўсе па-просту, скарочана называлі Рашбі1. Рашбі быў самым здольным вучнем Акібы і найпершым паплечнікам. Яны разам цягаліся па свеце, збіраючы войска, разам яго рыхтавалі. Акіба лічыў Рашбі сваім пераемнікам. Сярод вучоных яўрэяў Рашбі быў найлепшым астраномам. Яго ведаў нават імператар Адрыян, бо сам захапляўся гэтаю навукаю. Зрэшты, цікавасць вучня да нябёсаў Акіба не ўхваляў.

Спачатку Акіба да драбніц распавёў Рашбі пра сустрэчу з Гамаліілам. Аповед атрымаўся змрочным і безвыходным.

— Што ж нам рабіць? Чакаць, пакуль з'явіцца Месія? — задаваў пытанні Акіба і сам жа на іх адказваў. — Мы не можам чакаць. Людзі заныдзелі ад бяздзейнасці, яны рвуцца ў бой. Але ж нас яшчэ настолькі мала, што мы не адужаем нават Ерусалімскі легіён2. Народ не пайшоў за намі. Народ запалоханы мінулымі крывавымі бойнямі. Дык што: распускаць наймітаў? Расчараваць тых, хто нам усё ж паверыў? Гэта было б здрадаю... Гамалііл сапраўды выказаў ісціну: толькі Месія здолеў бы вытравіць з душ гэты страх, толькі ён змог бы ўскалыхнуць Палесціну. I Месія прыйдзе...

Апошнія словы Акіба вымавіў амаль урачыста і ўзнёсла. Рашбі ж ажно здрыгануўся ад пачутага.

— Настаўнік, ты размаўляў з Богам?

Акіба быццам не пачуў пытанне і працягваў свой маналог:

— Калі народ патрабуе Месію, ён з'явіцца, павінен з'явіцца. I мы ў гэтым яму дапаможам.

Акіба на колькі хвілін прымоўк, дазваляючы Рашбі асэнсаваць свае словы.

— Я цябе не зразумеў, настаўнік, — нарэшце мовіў Рашбі. — Што значыць "мы дапаможам"?

Акіба супыніў хаду і ўжо без аніякай урачыстасці адказаў:

— Калі Месіі няма, мы яго прыдумаем. Мы абвесцім, што нашчадак цара Давыда сышоў на зямлю, каб аб'яднаць усіх

1 Абрэвіятура з першых літар РАбі Шымон Бар Іёхай. Адзін з самых паважаных іудзейскіх мудрацоў. Ён аўтар асноўнай кнігі Каббалы — "Зогара".

2 Пасля паўстання 66-73 гг. і зруйнавання Ерусаліма рымляне трымалі на ягоных развалінах легіён Deciмa Pretensis (10-ы легіён), а таксама іспанскія і гальскія дапаможныя атрады — усяго 7200 чалавек.

яўрэяў і на ўсе астатнія вякі ўсталяваць царства міру, як сказана ў Торы. I народ пойдзе за Месіяй на любую бітву.

Збянтэжаны Рашбі ажно прыгорбіўся над сталом:

— Настаўнік, але ж гэта... гэта... грэх. Грэх перад Госпадам! Ты хочаш быць... роўным Богу!

— Гэта не грэх! I ў мяне не было нават думкі раўняць сябе з Богам — я Ягоны вечны раб, — Акіба амаль што перабіў Рашбі і свае доказы выказаў адным прыдыхам, відаць, самому сабе выкладваў іх не аднойчы. — He можа быць грахом дзейства, скіраванае на тое, каб палепшыць долю абранага Богам народа! Мы звыклі ва ўсім спадзявацца толькі на Госпада. Прынясе і падасць. А самі? Што зрабілі мы, каб паскорыць з'яўленне сапраўднага Месіі? Каб усталявалася царства міру, трэба прайсці праз жорсткую вайну...

Акіба трохі суцішыў свой імпэт і ўжо зусім ціха дадаў:

— А калі гэта ўсё ж сапраўды грэх... калі сапраўды... што ж, я вазьму яго на сваю душу. I буду да скону прасіць Бога, каб Ён мне яго прабачыў...

На гэты раз маўчанне задоўжылася як ніколі і было нават напружаным. Першым парушыў яго Акіба:

— Чаму я распавёў табе пра сваю задуму? Вырашыў частку граху перакласці на твае плечы? Мог я, скажам, абвясціць Месію, не параіўшыся з табою? Mor. I мне паверылі б. Дык чаму ж уцягнуў у гэта цябе? Ты мой вучань. Лепшы вучань. Колькі часу мы разам з табою па кропельцы збіралі тое, што ёсць. Паўстанне — не толькі справа майго жыцця, але і твайго. I калі мы не перадоожам, гэта будзе і тваёй трагедыяй. I яшчэ вось што, можа, нават самае галоўнае... Будзе вайна. Будзе смерць. I немаведама, што можа здарыцца са мною. Магчыма, табе аднаму давядзецца падтрымліваць веру народа ў Месію. А для гэтага ты павінен ведаць праўду...

Рашбі ўжо не выглядаў такім разгубленым і збянтэжаным, было бачна, што ідэя Акібы паволі запаланяе і ягоны розум.

— Хто ён? Ты ўжо зрабіў выбар, настаўнік?

— Для гэтага мне не давялося прыкладваць шмат намаганняў. Ён прыйшоў сам. А можа, лепей сказаць, што яго сапраўды прыслаў Бог? Хай сабе не як Месію, а як збавенне ад нашых з табою пакут. Бо нічога на зямлі не дзеецца без волі Бо-

жай... Нядаўна ў гэтай келлі стаяў чалавек, які горача даводзіў мне, што ён акурат і з'яўляецца Месіяй. У доказ на маіх вачах адсек сабе палец. Паводле ягоных слоў, ён спусціўся ў Бетар з аддаленага і малавядомага горнага мястэчка. Там ён сабраў досыць шматлікі атрад, з якім напаў на мясцовы рымскі гарнізон. Вядома ж, іх, неабвучаных і амаль бяззбройных, перабілі, як авечак. Ён выжыў адзін. Цудам. I пры гэтым быццам бы пачуў голас з неба, які блаславіў яго ўзначаліць паўстанне супраць рымлян... Пра бойню ў рымскім гарнізоне я магу паверыць: бачна, што той чалавек не з кагорты баязлівых і мужнасці яму стае. А пра голас з неба... He думаю, што ён маніў. Проста яму, параненаму ў галаву, усё гэта прымроілася. Зрэшты, можа яно і лепей. Калі чалавек перакананы ў сваёй праўдзе, ён зверне горы. Ва ўсякім разе, ён не лічыць сябе ашуканцам і прайдзісветам, яму не трэба ілжыва выдаваць сябе за Божага пасланніка, бо менавіта ім ён сябе шчыра і лічыць. Ад гэтага прасцей і мне: мой грэх, калі ён сапраўды ёсць, будзе не такім вялікім.

— Як яго завуць?

— Завуць? Завуць Сімонам. Сімон бар Козіба...

— Бар Козіба?!

— Дзіўна, ці не праўда?.. Сын ашуканца...

— Вось-вось...

— He варта на гэта зважаць. Калі б ён папраўдзе быў ашуканцам, прыдумаў бы сабе іншае прозвішча.

— I ўсё ж мяне гэта бянтэжыць. Уяві сабе, настаўнік: ты абвяшчаеш яго Месіяй і тут жа называеш сынам ашуканца. Што падумае народ?

— Народ падумае тое, што трэба. Бар Козіба... А чаму не Бар Кохба1?! Гучыць амаль аднолькава...

Рашбі страціў мову. Крыху ачуняўшы, прыглушана сказаў: — Дзіўнае супадзенне. Проста неверагоднае. Рабі, а можа... можа, ён і ёсць... Месія?

Акіба незадаволена зморшчыў твар:

— Гэта не Месія, павер. Мне быў бы знак. Адтуль. Да таго ж, я добра ведаю людзей. Колькі іх было, самазванцаў...

1 Бар Кохба — сын зоркі. У 17 вершы XXIV главы кнігі Чыслаў сказана: "Зорка (какаб) узыдзе ад Якава". Гэтаму вершу яўрэі надавалі месіянскі сэнс.

— I ўсё ж ягонае з'яўленне не здаецца мне выпадковым...

— Пакінем гэта, — Акібу не хацелася задужа разгортваць тэму "сын зоркі". — Хоць я і задаволены, што ў тваю душу закінута семя сумневу. Аднак мяне турбуе іншае. Калі мы абвесцім Бар Козібу... Бар Кохбу Месіяй, кіраваць паўстаннем пачне ён. Народ пойдзе за ім. Бо хто мы такія? Рабы Госпада. А ён — Ягоны пасланец. Сілы і мужнасці ў Сімона досыць. Гэта адчуваецца. Але ці хопіць яму развагі і вайсковае мудрасці?

— Я думаю, нам не абавязкова перадаваць яму ўсю абладу над войскам. Там, дзе трэба, падкажам. Мы ж заўсёды будзем поруч...

— Вось тут ты памыляешся. He забывай: Сімон сапраўды лічыць сябе Месіяй. Можа наспець час, калі нашыя парады яму абрыднуць і ён пазбавіцца ад нас, як ад непатрэбнага ашмёцця. Гэта адно. А другое — нам так ці інакш не абысціся без вайсковага кіраўніка. Што мы з табою можам? Пераканаць, заклікаць, натхніць. Але ж некаму трэба ісці і паперадзе войска, за сабою весці народ на бітву.

— Чакай, настаўнік. Мяне найбольш хвалюе твая першая турбота. Выходзіць, мы сваімі рукамі можам сябе ж і закапаць? Выпусцім у свет Месію, а ён аднойчы ўзбрыкне і не будзе мець у нас патрэбы? Калі ты, настаўнік, гэта прадбачыш, дык навошта ўсчыняць хібную гульню?

Акіба адказаў не адразу. Пратупаў у глыбіню цемры, да ложка, і ўжо адтуль данёсся ягоны стомлена-сцішаны голас:

— У нас няма іншага выйсця. Без Месіі паўстанне зачахне — тут не аспрэчыш. На кім бы мы ні спынілі свой выбар, такая небяспека будзе існаваць. Сімон якраз, мне здаецца, не самы горшы выбар. Ва ўсялякім разе, адчуваецца, што чалавек ён сумленны, а галоўнае — гатовы пакласці жыццё за свабоду Іудзеі. I мяне, папраўдзе, не дужа палохае тое, што калі-небудзь я стану яму ўпоперак сцежкі і ён адштурхне мяне на ўзбочыну. Мой асабісты лёс мяне мала хвалюе. Для мяне досыць, каб я ведаў, што паўстанне пераможа. А хто будзе яго ўзначальваць — Бар Кохба ці Акіба — не гэтак важна.

Акіба зноў вярнуўся да стала, прысеў побач з Рашбі.

— Сімон для нас акурат дарэчы яшчэ з аднае нагоды. Яго амаль ніхто не ведае. А тых, хто ведаў, перабілі рымляне. Месія

павінен з'явіцца Адтуль, а не з горнага мястэчка...

У гэты момант у дзверы келлі пастукалі звонку. Гэта, безумоўна, Пінхас.

— Ну, вось, зараз на твае вочы з'явіцца той самы Сімон Бар Козіба, — Акіба даволі борздка, што для ягонага ўзросту і паводзінаў было нязвыкла, падхапіўся і сам пайшоў адчыняць дзверы.

Рашбі моцна ўразіў знешні воблік Сімона. Гонкі, шыракагруды, прыгожы. Мусіць, сапраўдны Месія такім і павінен быць. Левую руку Сімон увесь час адводзіў за спіну, быццам нешта ў ёй хаваючы. Праўда, Рашбі з першае хвіліны скмеціў, што рука проста абпаленая, і зразумеў: Сімон абсмальваў рану, каб у яе не трапіла якая-небудзь зараза. Значыць, дзяцюк няхілы, боль цярпець умее.

Як і пры першай сустрэчы, Бар Козіба трымаўся пачціва, паболела хіба што годнасці. Пэўна, разважаў так: калі Акіба паклікаў, то, можа, і паверыў.

Адаслаўшы Пінхаса за дзверы, Акіба падступаўся да галоўнае размовы здалёк. Дзе ўладкаваўся, ці падабаецца служба... Сімон разумеў, што гэта толькі прыказка, што паклікалі яго зусім не для таго, каб пацікавіцца ягоным жыццём-быццём, таму на пытанні адказваў стрымана. Адно калі распавялі пра войска, дазволіў сабе зрабіць колькі заўваг: пра дрэнную дысцыпліну, слабое ўзбраенне ды неналежную баявую вывучку. Акібу гэта спадабалася: задаткі кіраўніка ў Сімона былі відавочнымі.

Нарэшце Акіба, стоячы спінаю да Сімона — падчас размовы ён ніводнага разу не дазволіў сабе прысесці, — нібы цераз плячо, кінуў сваё іранічнае пытанне:

— Дык ты па-ранейшаму лічыш сябе вестуном ад Бога?

— Рабі, я не ведаю, што адказаць. Ты — самы мудры чалавек на гэтае зямлі, і табе бачна лепей. Я толькі пераказаў тое, што бачыў і чуў.

Акіба павярнуўся.

— Дык вось, Сімон, маё апошняе слова. — Я цябе расчарую, бо, як і раней, упэўнены: ніякі ты не Месія. Аднак і ашуканцам цябе не лічу. Проста табе ўсё прымроілася...

— Рабі! — памкнуўся было нешта запярэчыць Сімон, аднак

уладарным жэстам Акіба яго абсек.

— Я хачу, каб ты толькі слухаў — і нічога болей. Спадзяюся, ты цяміш, што сёння я паклікаў цябе зусім не для таго, каб яшчэ раз засведчыць, што ты — наўмысна ці незнарок — памыляешся. У мяне хапае іншых турбот. А галоўная з іх — Палесціна не падтрымала паўстанне. Вось чаму зараз і патрэбен Месія, за якім пойдзе народ. Зразумеў? Месіі няма, але ён патрэбен! I ён з'явіцца! I ім будзеш ты! — апошнія словы Акіба выгукнуў ледзь не крычма.

Збянтэжаны Сімон, утаропіўшыся ў Акібу, ніяк не мог пераварыць пачутае. I то: спярша яго абзываюць самазванцам, a праз хвіліну ў літаральным сэнсе ўзносяць да нябёсаў.

Акіба (ён крыху супакоіўся) працягваў:

— Табе не трэба будзе тварыць цуды ці чытаць пропаведзі — тым болей што ты гэтага і не ўмееш. Ты будзеш выконваць толькі тое, што скажам мы, — Акіба кіўнуў у бок Рашбі, які дагэтуль у размову так і не ўсіупаў. — Ніякай самадзейнасці! Кіраваць войскам непасрэдна на полі бітвы — калі ласка! Але кожны свой крок узгадняць са мною. 3 сённяшняга дня — ніякіх зносінаў з жыхарамі Бетара, — маналог Акібы ўжо болей нагадваў загад. — Ніякага панібрацтва са знаёмцамі ці былымі сябрамі. Сімона Бар Козібы для іх болей няма, а ёсць Месія, памазанік Божы, нашчадак цара Давыда. Дарэчы, з гэтае хвіліны сатры сваё імя і з уласнае памяці. Цяпер ты не Бар Козіба, а Бар Кохба, сын зоркі, якая ўзышла ад Якава. Зрэшты, у цябе будзе цэлы тыдзень, каб хоць збольшага спасцігнуць мудрасць Торы. Паважаны рабі Рашбі табе ў гэтым падсобіць. Пінхас падбярэ для цябе належнае памяшканне, куды дачасна не зазірне ніводнае чужое вока. Гэта — коратка. Але ў нас яшчэ будзе час, каб абмеркаваць усё дэталёва. Ну, што, табе ўсё зразумела... Бар Кохба?

Лавіна Акібавых слоў зусім збіла Сімона з панталыку, ён адно толькі здолеў нема кіўнуць галавою і няўпэўнена папрасіць:

— А можна, са мною будзе знаходзіцца адзін... юнак?

— Хто такі? — Акіба насцярожыўся.

— Яго завуць Архелаем. Ён там, за дзвярыма. Разумны хлопец. Але сірата. Без мяне ён прападзе. Быў бы мне добрым

памочнікам...

Акіба вагаўся. Нарэшце, прыкінуўшы, што з часам для Бар Кохбы ўсё адно давядзецца падбіраць атачэнне, махнуў рукою:

— Бяры.

I ўжо звяртаючыся да Рашбі, падвёў рысу размове:

— Праз тыдзень склічам сінедрыён.

Прышэсце

3 раніцы Бетар выглядаў асабліва святочна. I хоць ніякіх знешніх пазнак не назіралася, але, здавалася, і сонца ўзышло ўрачыста-велічна, і паветра трымціць усхвалявана. He было чуваць звыклага бразгату мячоў на ўскраінах, рынак не поўніўся галасамі-гулам, нават абрыдлыя ўсім жабракі як быццам некуды зніклі, прытаіліся. Горад увогуле неспадзявана прыціх, супакоіўся. Аднак заспакоенасць была ўяўнаю, напружанаю — акурат гэтак пачувае сябе чалавек перад значнай падзеяй ці вырашальным выбарам у сваім жыцці.

Напярэдадні, можа, за тыдзень да гэтага, па Бетары папаўзлі неймаверныя чуткі. 3 вуснаў у вусны перадаваліся адны і тыя ж словы:

— Месія!.. Прыйшоў, нарэшце, Месія’ Ён вось-вось аб'явіць сябе народу!

Воля гэтым чуткам была дадзеная па загадзе самога Акібы. Далёка не ўсе рабіны сінедрыёна ўспрынялі ягоную абвестку пра блізкі прыход Месіі як належыць — з вераю і ўзнёсласцю. Вельмі ўжо крывавымі, пакутнымі былі папярэднія часіны для іудзеяў. He дзіва, што хто-ніхто зняверыўся, страціў надзею, палічыў, што Яхве ўвогуле назаўжды адвярнуўся ад абранага народа, бо народ гэты парушыў Закон. Да таго ж, колькі іх было ўжо, самазванцаў, якія абвяшчалі сябе нашчадкамі Давыдавымі!.. I на гэты раз, нягледзячы на тое, што словы пра Месію прагучалі з вуснаў самога Акібы, паверылі збавенню не ўсе. Рабі Іянатан бар Торта на сінедрыёне нават усклікнуў:

— Акіба! Хутчэй трава прарасце скрозь твае мёртвыя сківіцы, чым прыйдзе сын Давыда!

Астатнія хоць і не пярэчылі, не задавалі пытанняў, аднак успрынялі абвестку моўчкі. Палічылі: "Калі Акіба так робіць, значыць, мае нейкі намер. А намер ягоны дрэнным быць не можа..."

Акіба прадчуваў, што менавіта так яно і будзе, што ў сінедрыёне знойдуцца хай сабе і маўклівыя, але скептыкі, якіх пераканаць не ўдасца. Таму і не прывёў туды Сімона Бар Кохбу. Адно што яму сапраўды варта хоць трохі засвоіць асновы Торы, а другое — з'яўленне Месіі павінна адбыцца пры ўсім народзе, урачыста, тады і яны, скептыкі-рабіны сінедрыёна, магчыма, натхняцца людскою ўзрушанасцю і таксама хоць трохі, але павераць у сапраўднае прышэсце. Акіба не сумняваўся, што знявераныя рабіны ўсё адно запусцяць у народ пагудкі пра лжэ-Месію, таму вырашыў апярэдзіць іх, загадзя даўшы волю пагалосцы пра сапраўднага Збавіцеля.

I намаганні Акібы дасягнулі мэты. Просты люд, у адрозненне ад знявераных рабінаў, успрыняў чуткі-звесткі адмыслова. Дый што яму заставалася? У гаротным, беспрасветным жыцці з'явілася не проста хоць якая надзея, а цвёрдая ўпэўненасць у будучыні.

Напярэдадні, надвячоркам, у мястэчка, дзе размясціўся атрад Яная, прыскакаў на кані веставы з Бетара, наказаў, каб заўтра раніцай Янай са сваімі паплечнікамі кіраваўся ў горад, да галоўнае плошчы. Што там адбудзецца, ён не сказаў, магчыма, і сам дакладна не ведаў, аднак у стасунку з чуткамі пра Месію здагадка акрэслівалася досыць пэўна...

Атрад Яная быў невялікі, усяго тры дзясяткі чалавек, аднак яго можна было лічыць баявою адзінкаю, згуртаванаю, маналітнаю, бо ўсе добра ведалі адзін аднаго. Яшчэ тры тыдні таму яны разам жылі ў паселішчы пад Эн-Гадзі, а затым, адгукнуўшыся на покліч цесляра Яная, падаліся сюды, у Бетар, дзе збіраліся сілы для паўстання. Пераважна то былі дзецюкі, не абцяжараныя сем'ямі, і для іх будучая вайна ўяўлялася цікаваю прыгодаю.

У Бетар атрад Яная выправіўся на досвітку. Знешне ён нагадваў звычайны натоўп, бо ніякага падабенства з рымскімі ваярамі, якія хадзілі ў дысцыплінаваных калонах, не было і блізка. Дый узбраенне было такім, што гэты натоўп бачыўся

хутчэй не вайсковым згуртаваннем, а шайкаю рабаўнікоў: на ўвесь атрад усяго сем мячоў, астатнія мелі толькі нажы, а хто дык і ўвогуле трымаў у руках кол.

Чым бліжэй атрад Яная падыходзіў да галоўнае плошчы, тым болей запаволеным рабіўся рух. Вуліцы горада нагадвалі чалавечыя рэкі, якія цяклі ў адным кірунку і з кожнаю хвіляю папаўняліся з ручаінаў-завулкаў. У гэтай каламутнай плыні лёгка было рассеяцца, растварыцца, але апалчэнцы Яная трымаліся купінаю, туліліся плячыма адзін да аднаго.

3 сотняў вуснаў зляталі адны і тыя ж словы, здавалася, яны папросту вісяць у паветры:

— Месія! Прыйшоў Месія!

— Нарэшце скончацца нашыя пакуты...

— Сёння мы пабачым Збавіцеля!

Да сярэдзіны плошчы, дзе, як меркавалася, адбудзецца галоўная падзея, Янаю з паплечнікамі праціснуцца не ўдалося. Так што назіраць за будучым дзействам амаль нікому не выпадала — толькі слухаць. Хіба што цыбатаму Ювалю, галава якога вытыркалася над натоўпам, нібы карчага над паверхняй возера, бачылася ўсё як на далоні. I цяпер тыя, хто звычайна ладзілі бяскрыўдныя кепікі з ягонага гонкага, як сцябліна папіруса, тулава і перахлябістай шыі, Ювалю зайздросцілі. A зусім абдзеленаму ростам Нахуму дык і ўвогуле давялося тыцкацца носам у спіну асілка Гефена, які стаяў паперадзе. Нахум адчайна круціў галавою, станавіўся на дыбачкі, каб уторкнуцца позіркам у шчыліну паміж запацелымі шыямі тых, хто высіўся перад ім, аднак добра бачылася толькі светлаблакітнае, без адзінай аблачынкі, неба...

Янай заўважыў высілкі Нахума, яму стала шкада хлопца, які хоць і не быў адметны ростам, але вызначаўся неверагодным спрытам і жыццёвай кемлівасцю.

— Праціскайся да мяне! — галёкнуў Нахуму Янай. — Падсаджу цябе на сваю шыю!

Яно і праўда: шыя ў Яная — акурат як у бугая. Ды і плечы — нібы засланкі ў печы, на іх дваім гэткім Нахумам месца знойдзецца.

Узабраўшыся на карак Яная, якому давялося трошкі прысесці, Нахум акінуў вокам абсяг і радасна ўсклікнуў:

— Ну нібы на аліву залез!

— Вось і добра, — з усмешкаю азваўся Янай. — Заадно і мне будзеш пераказваць, што там дзеецца.

А дзеелася вось што.

Натоўп раптам захваляваўся, яшчэ болей загуў, загайдаўся, над ім нібы пранеслася паветраная хваля. Усе позіркі скіраваліся на дзверы сінагогі, прылепленай да плошчы. 3 сінагогі двума шэрагамі-ланцугамі адзін за адным пачалі выходзіць чальцы сінедрыёна, большасцю састарэлыя, нямоглыя.

— Пачалося’ — усклікнуў Нахум, які і сапраўды збіраўся адпрацоўваць каментаром сваё месца на Янаевых плячах. — Вось ідуць рабіны... У балахонах, на галовах — кіпы... Ссівелыя пейсы... Прамілы Бог, я жупершыню бачу гэткіх паважаных людзей амаль што зблізку. Якое шчасце!

Тым часам, рабіны па досыць шырокім калідоры, які разразаў людскую гурму, прашпацыравалі да сярэдзіны плошчы і гэтак, як ішлі, застылі ў дзвюх шарэнгах, трохі адступіўшыся адзін ад аднаго. Нібы па загадзе, рабіны павярнулі свае тулавы, і такім чынам чальцы абедзвюх супрацьлеглых шарэнгаў выстраіліся тварам у твар.

Нахум ні на хвілю не спыняў свой каментар і, нарэшце, на ўсе грудзі ўсклікнуў:

— 3 дзвярэй сінагогі выходзіць яшчэ адзін святар! Нейкі ён зусім нямоглы... Ды то ж, мусіць, сам Акіба!

Галоўнага рабіна Іудзеі Нахум дагэтуль ніколі не бачыў,таму і выказаўся няпэўна. Але гэта і сапраўды быў Акіба. Ягоныя рухі былі знарок запаволеныя, замаруджаныя, што надавала ім велічнасць і ўрачыстасць.

Няспешнаю хадою Акіба рушыў на сярэдзіну плошчы, мінаваў шарэнгі рабінаў і спыніўся там, дзе яны сканчаліся. Затым павярнуўся тварам да сінагогі і ўзняў угару абедзве рукі.

Плошча, якая дагэтуль віравала, гудзела, гаманіла, адразу сцішылася. Акіба яшчэ колькі імгненняў, не апускаючы рук, пастаяў моўчкі, нібы чакаючы, пакуль прыціхне нават подых нясмелага ветрыка, а затым, нарэшце, на ўсю моцу свайго голасу выгукнуў:

— Іудзеі! Супляменнікі! Нашчадкі цара Давыда! Я прынёс вам шчаслівую вестку.

Натоўп не стаў даслухоўваць ягоных слоў, над плошчаю, як выбух, грымнуў шматтысячны вокліч. Што крычаў кожны паасобку, адрозніць было цяжка, галасы зліваліся ў адзін магутны гул. Усе ўжо здагадваліся, што абвесціць Акіба, і таму ў прадчуванні нечага доўгачаканага не змаглі стрымаць імпэту.

Каб супакоіць натоўп, Акібу зноў давялося ўзняць рукі ўгару. Калі гукі суцішыліся нават на ўскраінах плошчы, ён загаманіў зноў:

— Іудзеі! Вякамі наш народ пеставаў надзею на тое, што, як сказана ў Торы, прыйдзе нашчадак цара Давыда, прыйдзе Месія, які пазбавіць нас ад пакут, заснуе на нашае зямлі царства Божае. I Бог не забыў пра нас! Ён, Месія, нарэшце, прыйшоў!

Потым, прыгадваючы сваю прамову, Акіба трохі шкадаваў, што яна сталася такою кароткаю. Натоўп, пачуўшы пра Месію, выбухнуў такім магутным воклічам, што ўтаймаваць, супакоіць людзей не было ніякай мажлівасці, хоць Акіба яшчэ не раз узнімаў рукі ўгару.

Плошча ўціхамірылася толькі тады, калі немаведама адкуль перад сінагогаю з'явіўся белы, без адзінае крапінкі-плямы, конь, якога за аброць з абодвух бакоў трымалі ваяры ў кальчугах і з кароткімі мячамі за паясамі. Ахоўнікі Акібы абшасталі ўсё наваколле Бетара, каб знайсці вось гэткага каня-прыгажуна, прычым абавязкова белага колеру, як загадаў галоўны рабін.

Нахум ад захаплення ледзь не зваліўся з Янаевых плячэй, пабачыўшы такі цуд. Збруя на кані, відаць, была пазалочанаю ці ўвогуле залатою — ад яе адпраменьвалася сонца. Пад такога ж залацістага колеру сядлом на конскім хрыбетніку была разасланая барвовая накідка, якая звісала ледзь не да самае зямлі, а па берагах аздаблялася зноў жа залацістымі махрамі. Конь фыркаў, матляў галавою, часам неўтаймавана біў капытом аб брукаванку.

— Вось дык прыгажосць! — толькі і ўсклікнуў Нахум, не знайшоўшы належных слоў, каб пераказаць убачанае Янаю.

Ваяры, якія трымалі за аброць, рушылі з месца і па калідоры павялі каня да Акібы і чальцоў сінедрыёна. Наблізіўшыся, разам з канём таксама развярнуліся і сталі тварамі да сінагогі.

I вось тады адбылося самае чаканае. Цішыня на плошчы

стаяла неймаверная. У праёме дзвярэй сінагогі, нібы вынырнуўшы з цемры, з'явілася высокая чалавечая постаць у белай — ад плячэй да пят — рызе. На галаве — кіпа, таксама белая. Чалавек зрабіў крок з парога сінагогі на брукаванку і адразу ж, як гэта толькі што рабіў Акіба, ускінуў угару абедзве рукі. Адначасна натоўп выдыхнуў такі грамавы вокліч, што, здавалася, ад яго вось-вось абрушацца сцены прылеглых пабудоў.

He апускаючы рук і злёгку паварочваючы тулава то ў адзін, то ў другі бок, чалавек у белай рызе паплыў-пасунуўся да святароў.

Нахум ад здзіўлення нібы праглынуў язык. Нарэшце толькі і здолеў выцадзіць са свайго горла словы:

— Гэта ж... Гэта ж наш Сімон!

Прынамсі, у бесперапынным магутным гуле-гудзе Янай іх не пачуў. Ён і сам крычаў на ўсю глотку.

Акіба не дачакаўся, пакуль чалавек у рызе наблізіцца, пайшоў яму насустрач. Святар і Сімон Бар Кохба (Нахум сапраўды не памыліўся) абняліся, злёгку прытуліліся шчакою да шчакі, а затым поруч рушылі да месца асноўнага дзейства.

I тут ужо натоўп прыціх самахоць, без аніякага заклікужэста Акібы, які, зрабіўшы крок наперад і працягнуўшы руку ў бок чалавека ў рызе, усклікнуў:

— Вось ён, Месія, Сімон Бар Кохба, сын зоркі, нашчадак цара Давыда!

Апошнія словы праглынуў новы вокліч натоўпу. Ён ужо не змаўкаў ні на імгненне, ды і ўвогуле з гэтае хвіліны Бетар, як пчаліны вулей, бесперапынна гудзеў ажно да самага надвячорка, наваттады, калі плошча апусцела і шчаслівыя насельнікі і ваяры разышліся па духанах ці падаліся ў свае лагеры, каб належным кілішкам віна адзначыць такую радасную, векапомную падзею.

Таму ўжо амаль ніхто і не чуў, што яшчэ гаварыў Акіба, усе толькі маглі назіраць, як ён урачыста ўручыў Бар Кохбу сімвалічнае жазло, гэтым самым прызначыўшы яго камандзірам войска, як ён, апусціўшыся на калені, падаў стрэмя Божаму пасланніку, які павядзе народ на вялікую бітву...

У рэшце рэшт, Акіба акурат і хацеў, каб усё скончылася менавіта вось гэтак — усеагульнаю ўзрушанасцю і весялосцю.

I залішнія словы былі непатрэбныя, бо народ ужо ўдосталь насыціўся рашучасцю і гневам да рымлян, каб падбухторваць яго новымі заклікамі.

Па гэтай прычыне Акіба не запланаваў і звароту Месіі да абранага народа. Да таго ж, Бар Кохба пакуль што, так бы мовіць, сыры, не падрыхтаваны як след для палымяных прамоваў. Можна было б укласці ў вусны Сімона некалькі загадзя падрыхтаваных сказаў, але немаведама было, як павядзе ён сябе ў такіх нязвыклых абставінах, ці не наплявузгае чагонебудзь лішняга ад сябе, калі пабачыць, на якую вышыню ён узняўся, адчуе, якою сілаю ён авалодаў. Што ні кажы, але Акіба ўсё ж сур'ёзна асцерагаўся, што Сімон Бар Кохба можа неўзабаве выслізнуць з-пад ягонага ўплыву...

Так што цырымонія з'яўлення Месіі перад народам, на думку Акібы, прайшла хоць і не надта пыхліва, але годна — як і належыць. Цяпер пагалоскі пойдуць па ўсёй Палесціне, кожны дадасць-прыдумае нешта сваё, і ў рэшце рэшт падзея абрасце легендамі, набудзе свяшчэнны напыл.

Тым часам Янай і ягоныя паплечнікі, прыкупіўшы на рынку ладны гляк найлепшага віна — усе духаны-шынкі ў горадзе, натуральна, былі забітыя людзьмі, — выправіліся ў зваротны шлях, каб ужо ў сваім лагеры як след замацаваць набытыя ўражанні.

Нахум, узрушаны найбольш (анягож, зверху яму ўсё бачылася лепш як каму), усю дарогу пляцкаў языком:

— Які конь!.. А збруя, збруя якая дыхтоўная!

— Ды што ты ўсё пра каня ды збрую? — нарэшце асадзіў яго мацак Гефен. — Там жа сам Месія быў! Аты "конь, конь"...

— Яно дык так, — пагадзіўся Нахум. — Праўда, вельмі ўжо ён падобны на Сімона бар Козібу, які з тыдзень таму атабарваўся ў нашым атрадзе...

— Прыкусі свой язык і не плявузгай абы-што! — нечакана цыкнуў на Нахума Янай, які і сам пазнаў у Месіі Сімона. — Хіба не мог Божы пасланнік, перш чым заявіць пра сябе ўсяму народу, пазносіцца з такімі як мы, простымі людзьмі? Мог! Так што ганарыся... А ўвогуле лепей нічога нікому не кажы... He твайго і не майго розуму гэтая справа...

I праўда: ні па дарозе, ні вечарам, калі ўсе ўжо былі на

добрым падпітку, згадак пра тое, што ў Месію ўвасобіўся нядаўні іхні паплечнік Сімон, болей не было...

Трывожнае чаканне

Яшчэ не акрыялая ад былых ран Палесціна, нібы мурашнік, у які ўваткнулі і пасоўгалі кіем, заварушылася, ажыла, закішэла. Ціней Руф не асмельваўся болей — хоць бы і з цэлым легіёнам — рабіць вылазкі за межы Ерусаліма. Больш за тое: ягоная подлая і палахлівая душа — а жорсткія людзі зазвычай заўжды палахліўцы — трапятала ад аднае толькі думкі, што мяцежнікі вось-вось уварвуцца ў горад. Ну, тыдзень, ну, месяц... Колькі яшчэ адведзена для жыцця? Ад гэтага пакутлівага і безвыходнага чакання ў Руфа сапсаваўся страўнік, яго ванітавала.

Для сваёй цэзарэі Ціней Руф аблюбаваў вежу Фазаеля1, бо гэта было самае бяспечнае месца ў горадзе.

Фазаелева вежа, выкладзеная з грувасткіх глыб, мела абрысы чатырохкутніка. Зверху вежу акаляў балкон, абаронены брустверамі і выступамі, а ў сярэдзіне гэтага балкона ўзвышалася яшчэ адна вежа. Яна хутчэй нагадвала царскі замак, а не абарончую крэпасць: унутры — раскошныя пакоі і нават лазня, а звонку вяршыню аздаблялі вежкі і зубцы. I ўсё гэтае збудаванне высілася ажно на дзевяноста локцяў. Знешне Фазаелева вежа нагадвала Фароскі маяк, але значна пераўзыходзіла яго ў аб'ёме.

Колісь пры абароне Ерусаліма ад войска Ціта здраднікізапраданцы падпалілі замак на вежы, і ўсе верхнія пабудовы згарэлі дашчэнту, але Ціней Руф, абраўшы Фазаелеву вежу для

1 Пасля 5-месячнай асады Ерусаліма ў 70 годзе н.э. вежаў засталося ўсяго тры. Будучы імператар Ціт не даваў веры сваім вачам, калі пабачыў, якія непрыступныя гмахі адолелі ягоныя ваяры. Уражаны, ажно ўсклікнуў: "Пэўна, сам Бог, разгневаны зладзействамі іудзеяў, дапамог мне, бо ніякія чалавечыя высілкі не маглі б адолець гэткай цвярдыні!" Ціт загадаў ператрушчыць усё, што можна, а тры самыя непрыступныя вежы пакінуць — як напамінак пра сваю перамогу. Некалі іудзейскі цар Ірад загадаў узвесці вежы ў гонар брата і сябра, якая загінулі на вайне, і любімай жонкі Марыяммы, якую ён уласнаручна задушыў у парыве рэўнасці. Вежы і назвы мелі адпаведныя: Ппткава, Фазаелева і Марыямма.

цэзарэі, першым чынам загадаў аднавіць усё былое хараство.

Знясілены цяжкімі думкамі і выбрыкамі страўніка, Руф вырашыў паклікаць на раду легата і ваенных трыбунаў легіёна, які, калі не лічыць дапаможнага атачэння, і складаў аснову ерусалімскага гарнізона. Руф хацеў вьжазаць ім сваю трывогу, паслухаць, што скажуць наконт блізкай небяспекі спрактыкаваныя ваяры, магчыма, яны здолеюць заспакоіць ягоную душу.

Руф не мог абысці ўвагаю і Акілу, галоўнага забудоўшчыка Ерусаліма. Па праўдзе кажучы, прапрэтар не любіў гэтага пыхлівага грэка за ягоную плебейскую прастакаватасць і бесцырымоннасць, дый у вайсковай справе ён нічога не петрыць, аднак, калі яго не паклікаць на такую вырашальную сходню, Акіла можа пакрыўдзіцца, палічыць сябе абражаным і, чаго добрага, ад злосці наробіць паскудства. Руф ведаў, што да Акілы вельмі прыхільна ставіцца імператар і што галоўны забудоўшчык час ад часу пасылае Адрыяну свае данясенні. Руфу не хацелася, каб гэтыя данясенні нагадвалі даносы.

Легат Гней з'явіўся ў Фазаелеву вежу дакладна ў прызначаны час. I не таму, што дужа баяўся ці паважаў прапрэтара. Хутчэй наадварот. Да гэтага мітуслівага, жорсткага, крывадушнага чалавека Гней ставіўся пагардліва, нават з агідаю. У рэшце рэшт, хто ён такі, гэты Руф, інакш кажучы, руды? Атожылак плебейскага роду, якога лёс выкінуў на паверхню жыцця. Ён жа, Гней, — нашчадак знакамітага, старажытнага роду Карнеліяў Сцыпіёнаў. А прыйшоў легат хвіліна ў хвіліну, бо так належыць дысцыплінаванаму ваяру. Два дзясяткі год таму, пры імператары Траяне, Гней стаяў на чале маніпулы — дзвюх цэнтурый. Якім доўгім і цяжкім быў ягоны шлях да легатства, сведчылі пасівелыя скроні і шнары на ўсім тулаве.

Натуральна, што Гней прыйшоў разам з трыбунамі — малодшымі камандзірамі. Іх было шасцёра. Усе сталага веку, самавітыя, бо імператар Адрыян, у адрозненне ад сваіх папярэднікаў, лічыў, што ваеннымі трыбунамі могуць быць толькі тыя, "у каго вырасла сапраўдная барада". Анягож, ім жа трэба кіраваць кагортамі, а ці ж хопіць для гэтага вопыту і аўтарытэту ў бязвусага маладзёна?

Легат і трыбуны тоўпіліся ў невялікім пакойчыку перад уваходам у шыкоўныя апартаменты прапрэтара, тупалі ад сця-

ны да сцяны, нервова кусаючы вусны і сціскаючы рукаяткі мячоў, а Руф не спяшаўся запрашаць іх да сябе. Адно што хацеў лішні раз паказаць ім, што менавіта ён — гаспадар Іудзеі і ўсё залежыць ад ягонае волі, а другое— як паведаміў служка-раб, пакуль што не з'явіўся Акіла. Ён увогуле меў звычку заўсёды спазняцца і не бачыў у гэтым нічога ганебнага.

Нарэшце Руф пачуў за дзвярыма гучны, адрывісты голас галоўнага забудоўшчыка. Ён вітаўся з ваярамі, нешта гундосіў, як у трубу, рагатаў — звычайна так Акіла паводзіў сябе на добрым падпітку.

"Во свалата! — сплюнуўшы і скрыгатнуўшы зубамі, падумаў Руф. — Хоць бы ўважыў маю пасаду..." Аднак жа нацягнуў на твар удаваную ўсмешку, сам расчыніў дзверы і працягнуў наперад рукі:

— Я рады вас вітаць, сябры мае!

Найперш Руф падаўся да Гнея, збіраўся нават абняць яго, але легат не зрабіў ніякага руху насустрач, толькі працягнуў руку для поціску. Руф непрыхавана сумеўся і прасвідраваў Гнея сваімі вузенькімі вачанятамі. Трыбуны таксама не кінуліся ў ягоныя абдымкі, павіталіся стрымана. Затое Акіла ці то показна, ці то сапраўды шчыра раскінуў рукі ўшыркі. Але ад яго Руф сам паспяшаўся адхінуцца і, зняважаны халоднасцю легіянераў, суха мовіў:

— Праходзьце.

Па праўдзе кажучы, напачатку ў Руфа быў намер зладзіць для гасцей адметную вечарыну. Ён ужо загадаў прыслузе падрыхтаваць тэрму — лазню з басейнам, што месцілася no634 са спачывальняю, загадзя ў трыклініі, прасторнай сталовай, з трох бакоў уздоўж стала былі пастаўлены ложы, седзячы-лежачы на якіх, госці маглі частавацца прысмакамі. Іх у вежы заўсёды было ўдостатку і ў вялікай разнастайнасці, бо Руф любіў радаваць сваё чэрава далікатэсамі. Сённяшніх гасцей ён меркаваў пачаставаць так, як гэта робіцца ў любімым і такім далёкім Рыме, каб выклікаць у іхніх душах настальгію і тым самым дадаць рашучасці перад магчымаю бітваю з мяцежнікамі. "Ад яйка да яблыкаў" — так называліся падобныя вячэры. Напачатку рабы павінны былі падаць яйкі, затым — мясныя і рыбныя стравы разам з гароднінай і розным зялені-

вам, вустрыцы, марскія вожыкі, марскія жалуды дый іншыя ядомыя малюскі, а ўжо напрыканцы чакаў дэсерт — сушаныя і свежыя фігі і фінікі ды арэхі. Руф загадаў падрыхтаваць і належны напой: любімы ўсімі рымлянамі мульс — віно, змяшанае з мёдам.

Безумоўна, для легата і ягоных паплечнікаў, звыклых да простага салдацкага наедку, усё гэта было б прыемнаю неспадзяванкаю, аднак пасля паказной абыякавасці, выказанай імі пры сустрэчы, Руфу раптам расхацелася прывячаць "гэтае быдла" з усёю раскошаю. "Хваробу вам, а не тэрма ды трыклінія!" — падумаў ён і далей свайго рабочага пакоя, з прыхаду ў верхнюю вежу, гасцей не павёў.

Руф пратупаў да свайго шырокага крэсла-ложка з шаўковымі падушкамі, апусціў на яго сваё тулава і наўмысна ні словам, ні жэстам не запрасіў прысесці ваяроў ды Акілу, хоць крэслаў абапал стала было ўдостатку. Прынамсі, нахабны Акіла без запрашэння ўсё ж разваліўся на адным з іх, раскінуўшы ўшыркі ногі, а зняважаныя і дысцыплінаваныя легіянеры, не дачакаўшыся ад гаспадара запрашэння, так і прастаялі, пераступаючы з нагі на нагу, да канца размовы.

Зрэшты, яна, размова, не надта і задоўжылася, бо Руф адразу ж акрэсліў тое, дзеля чаго ён паклікаў сваіх падначаленых.

— Хачу давесці да вашага ведама, што нашае становішча апошнім часам значна пагоршылася, — суха пачаў ён сваім рэзкім і вельмі непрыемным голасам. — Калі дагэтуль мяцежнікі не распачыналі якіх-небудзь істотных дзеянняў супраць улады, адно што кучкаваліся ў сваім асіным гняздзе — у Бетары, дык цяпер яны актывізаваліся і ўяўляюць для нас сур'ёзную пагрозу. Амаль кожны дзень мне паступаюць звесткі пра тое, што мяцежнікі робяць напады на нашыя гарнізоны, асабліва на дальнія і нешматлікія. Пакуль што большасці гарнізонаў удаецца адбіцца ад гэтай набрыдзі, аднак дзе-нідзе мяцежнікі маюць поспех. У Галілеі, у Самарыі ды і тут, у Іудзеі, некалькі гарнізонаў захоплена. Ваяры перабітыя ці ўзятыя ў палон... 3 іх жорстка здзекуюцца... — Руф зрабіў невялікую паўзу, каб трохі перадыхнуць і даць магчымасць удумацца ў сказанае легіянерам, затым прадоўжыў: — Аднак самае не-

бяспечнае нават не гэтае. Mae інфарматары ў Бетары днямі паведамілі, што ў мяцежнікаў з'явіўся правадыр. Іудзеі называюць яго Месіяй... Думаю, вам не трэба даводзіць, які сэнс яны ўкладваюць у гэтае слова. Паводле іхняе паганае Торы, Месія, нашчадак цара Давыда, дасць ім волю, адновіць самастойнае іудзейскае царства. Цяпер уяўляеце, які ўздым адчуюць мяцежнікі, як папоўняцца іхнія шэрагі, калі вестка пра Месію абляціць усю Палесціну? Ніводзін яўрэй, не кажучы пра іудзеяў, убаку не застанецца... Што там за Месія — мне мала вядома. Нейкі Бар Кохба. Самазванец, безумоўна, аблуда. Але нам ад гэтага не лягчэй, бо сам Акіба — той яшчэ шэльма! — прызнаў яго за Месію перад усім народам. А яму, Акібу, іудзеі вераць, як свайму богу... Вось такая дыспазіцыя. У самы блізкі час трэба чакаць наступу мяцежнікаў на Ерусалім. Там, у Бетары, толькі і размоў пра захоп сталіцы. Рыхтуецца войска, назапашваецца зброя... Войска, дарэчы, можна сказаць, незлічонае — ужо зараз ці не пяцьдзясят тысяч набярэцца... Дык што будзем рабіць? Ратавацца? Ці, можа, самім нанесці апераджальны ўдар па мяцежніках, рушыць легіён на Бетар? Я хачу паслухаць вашыя думкі.

Руф замоўк. Якую хвіліну моўчкі стаялі і легіянеры. Гней і трыбуны не горш за прапрэтара ведалі пра небяспеку, а ў Акілы дык і ўвогуле ў Бетары меліся ўласныя лазутчыкі. Менавіта ён першым і падаў голас:

— Я лічу, што найперш трэба паведаміць пра ўсё імператару. Толькі ён можа прыняць канчатковае рашэнне...

— He хвалюйся, адпаведнае данясенне мною ўжо напісанае, — спакойна адказаў яму Руф, а затым нечакана істэрычна выбухнуў сваім пранізлівым, як у пеўня, фальцэтам. — А ты падумаў, колькі часу пройдзе, пакуль табілярый абернецца туды-сюды? У нашым становішчы марудзіць нельга ні дня! He сёння — заўтра мяцежнікі падступяцца да Ерусаліма. А мы ўсё будзем чакаць, што адкажа імператар? Дачакаемся... Рашэнне неабходна прымаць нам самім, вось тут, цяпер!

— Я згодзен з прапрэтарам, — наўмысна звяртаючыся не асабіста да Руфа, а да ўсіх прысутных, загаварыў, нарэшце, Гней. — Рашэнне павінны прыняць мы самі. Становішча вымагае... I найперш варта паклапаціцца пра тыя малалікія rap-

нізоны, якія рассеяны па ўсёй правінцыі. Трэба паслаць туды ганцоў з загадам, каб гарнізоны пакінулі свае котлішчы і перабіраліся сюды. Наколькі я ведаю, дарогі, асабліва на поўнач ад Ерусаліма, пакуль што паўстанцамі не кантралююцца. А калі ўсё ж не ўдасца пазбегнуць сутычак, дык, мяркую, яны будуць дробнымі, бо арганізаванаю сілаю паўстанцы выглядаюць толькі ў Бетары. Гэтым самым мы, па-першае, выратуем гарнізоны ад непазбежнай пагібелі, а па-другое, салдаты папоўняць мой легіён. Цяпер, як ніколі, нам, рымлянам, трэба трымацца тут разам...

— Слушная прапанова, — ужо супакоіўшыся, пагадзіўся з легатам прапрэтар. — Аднак яна не вырашае галоўнага... Ну, сцягнем мы ўсе гарнізоны ў Ерусалім, ну, павялічыцца твой легіён на дзве-тры тысячы ваяроў... А што далей? Так і будзем сядзець, як мышы ў нары, чакаць, пакуль мяцежнікі не прыступяць да асады Ерусаліма?

— А ніякай асады і не будзе, — упэўнена сказаў Акіла. — Гэты зброд, хай сабе не надта ўзброены, нахлыне на горад, як саранча, і ніякіх перашкод не мецьме. Хіба ж вы не ведаеце, што засталося ад ранейшых крапасных сценаў? Дый тое, што было, па маім загадзе разабрана для новых пабудоў... Так што бараніцца давядзецца хіба што вось тут, у тваёй вежы, прапрэтар...

Акілу ніхто не запярэчыў, бо ўсім было відавочна, што ён мае рацыю: бараніць Ерусалім азначала тое самае, што сысціся з дзясяткамі тысячаў "саранчы" ў чыстым полі. Прынамсі, у чыстым полі змагацца было б нават лацвей, бо там мелася магчымасць выстраіць легіён ці клінам, ці кругам, ці хоць бы "чарапахай", што спрактыкаванаму войску давала перавагу перад неарганізаваным натоўпам. А тут, у гарадскіх развалінах-руінах, самкнуць абарончыя рады немагчыма ніяк, і легіён будзе нагадваць той жа натоўп.

— Дык ці не лепей нам, пакуль не позна, не чакаючы наступу мяцежнікаў, самім пакінуць горад? — з асцярогаю, каб не выглядаць панікёрам, "закінуў каменьчык" Руф, хоць для сябе ўжо даўно вызначыў, што так яно будзе найлепш. — Безумоўна, у такім разе давядзецца трохі пачакаць, пакуль гарнізоны перабяруцца ў Ерусалім. Але гэта не зойме часу

болей, чым тыдзень-другі... Мы можам спакойна, без мітусні падрыхтавацца, а затым разам з усім атачэннем рушыць уздоўж узбярэжжа да Кесарыі. Там, як вы ведаеце, — асноўныя нашыя сілы. Горад добра ўмацаваны. Калі спатрэбіцца, можна вытрымаць любую асаду, дачакацца, пакуль імператар прышле падмацаванне. А затым ужо са шматлікім войскам мы вернемся ў Ерусалім з трыумфам...

Безумоўна, ніякіх "каменьчыкаў" прапрэтар мог і не закідваць, а проста аддаць загад аб адступленні з горада — усё было ў ягонай уладзе. Аднак Руф не мог ведаць, як пасля паставіцца да гэтага плана імператар. Ухваліць? А можа, загадае адсекчы яму, як палахліўцу ці ўвогуле здрадніку, галаву? Уласна кажучы, прапрэтар мог абысціся і без гэтае сходні, яна патрэбная была толькі для таго, каб абгрунтаваць перад Адрыянам сваё рашэнне, калі яно будзе імператару неўспадоб: маўляў, не адзін толькі я гэтак думаў, вунь і легат, і Акіла падтрымалі...

Аднак выйшла неспадзяванка. Яна вынырнула з таго боку, адкуль прапрэтар чакаў найменей, — ад Акілы. Галоўны забудоўшчык ажно ўскочыў з крэсла.

— Прапрэтар, што ты плешчаш? — Акіла нават не выбіраў прыстойных слоў і пырскаў слінай. — Пакінуць Ерусалім на разрабаванне быдла? Гэта... гэта проста здрада! Выходзіць, усё, што мы адбудавалі — кату пад хвост? — стала відавочным, што Акілу найбольш хвалюе плён ягонае працы, тое, чым ён збіраўся пахваліцца перад Адрыянам. — А статуя Венеры? А помнік Юпітэру? Яны ўжо амаль гатовыя! I што з імі будзе? 3 нашых багоў, як і з усяго астатняга, галадранцы будуць здзекавацца, усчыняць гвалт, а затым раструшчаць у пыл! He забывай, што гэты горад імператар збіраецца назваць у свой гонар — Элія Капіталіна. I калі мы пакінем яго на здзек быдла, гэта ў першую чаргу будзе абразаю, нават знявагаю для самога імператара! Ты падумаў пра гэта, прапрэтар?

— Супакойся, Акіла! — збянтэжаны Руф паспрабаваў утаймаваць імпэт галоўнага забудоўшчыка, хоць і не быў да гэтага падрыхтаваны. — Хіба ж я наўпрост сказаў, што нам абавязкова трэба пакінуць Ерусалім? Я толькі выказаў адзін з варыянтаў, які магчымы ў нашым становішчы, вам на абмеркаван-

не. Ты, Акіла, выказаўся досыць пэўна. А што думаеце вы, тыя, каму даручана трымаць у руках зброю? — прапрэтар скіраваў позірк на трыбунаў. Тыя сумеліся, зніякавелі: кожны з іх, безумоўна, меў уласную думку на гэты конт, аднак ніхто не спяшаўся "лезці папярод бацькі ў пекла", а менавіта папярод свайго камандзіра, легата Гнея, якога трыбуны бязмежна паважалі за безаглядную храбрасць і абагаўлялі за разважлівую мудрасць. Гней, адабраўшы ў прапрэтара апошнюю надзею, таксама выказаўся папярок:

— Я мяркую, што пакідаць Ерусалім нельга. Гэта будзе ганьбай не толькі для імператара, але і для майго легіёна, мяне асабіста. Адступаць перад мяцежнікамі, хай сабе і шматлікімі, не ў маіх правілах...

— Дык што ж ты прапануеш? — раздражнёна выгукнуў Руф.

— Трэба ісці на Бетар! — рэзка, рашуча секануў словамі легат. — Магчыма, варта сапраўды дачакацца папаўнення з гарнізонаў — лішнія ваяры нам не зашкодзяць. Але потым, сабраўшы сілы ў кулак, мы павінны задушыць мяцеж...

— Ты хоць уяўляеш іхнюю колькасць? — скрывіўся ў насмешцы Руф. — Я ж табе сказаў: ужо зараз — амаль пяцьдзясят тысяч. А з кожным днём іх будзе ўсё болей і болей...

— Менавіта таму я прапаную не марудзіць, выступіць як мага хутчэй.

— I што з таго? На аднаго твайго ваяра ўжо зараз прыпадае дзесяць мяцежнікаў. Яны абстануць твой легіён хмараю, закідаюць яго трупамі і ў рэшце рэшт растопчуць, размажуць па камянях вашыя маналітныя шэрагі...

— А вось гэта ты сказаў дарэмна, прапрэтар. Я сваіх людзей ведаю лепей... Кожны з маіх легіянераў варты двух дзясяткаў мяцежнікаў — сама меней.

— Ды глупства ўсё гэта! — дыскусія ўжо раздражняла Руфа, і ён перайшоў ледзь не на крык. — Тое, што ты ўпэўнены ў сваім легіёне, няблага, нават вартае пахвалы. Але чаму ты лічыш, што мяцежнікі выведуць свае зграі ў чыстае поле? Яны могуць проста засесці ў Бетары — паспрабуй іх там дастань, паспрабуй укусі! Ты ведаеш, легат, што такое Бетар? Мусіць, ні разу не бачыў... А я бачыў’ Гэта горад-крэпасць! Мураванка

— не горшая, чым колісь у Ерусаліме! Хоць зубамі грызі!

Гней узняў руку ўгару, даючы Руфу знак, што хоча ўставіць слова ў ягоны маналог. Руф просьбу ўважыў.

— Ты, прапрэтар, супярэчыш самому сабе. Колькі хвілінаў таму выказваў занепакоенасць, што мяцежнікі вось-вось могуць напасці не Ерусалім, гэта значыць, адважацца не толькі на бітву ў чыстым полі, але нават на штурм, які вымагае нашмат большых для іх ахвяраў. А цяпер даводзіш, што яны атабарацца, замкнуцца ў крэпасці, і адтуль іх нічым не выкурыш. Дык дзе праўда? Я лічу, што ў крэпасці войска Акібы адседжвацца не будзе. Адно што такую процьму і пракарміць няпроста, а другое — не для таго яны там сабраліся, каб чакаць асады. Яны рвуцца на бітву, бо марудзіць ім таксама нельга. Той самы іхні верхавода — як ты яго назваў, Бар Кохба? — мусіць жа, не дурны і добра разумее: вырашальная сутычка патрэбная менавіта цяпер, пакуль нас, рымлянаў, у Іудзеі не гэтак шмат. "Упусціш час, — пэўна, думае Бар Кохба, — і імператар прышле ў Ерусалім падмацаванне. Тады ўжо разлічваць на перамогу будзе значна цяжэй..." Ён, Бар Кохба, мусіць, недаацэньвае сілу майго легіёна, і гэтым нам трэба скарыстацца...

Трыбуны, якія дагэтуль стаялі моўчкі і толькі слухалі, з імпэтам падтрымалі свайго легата:

— I сапраўды, чаго мы тут сядзім, чаго чакаем?

— Трэба выпраўляцца на Бетар!

— Мы раздушым тую крэпасць, як арэх!

Руф скрывіў твар і падняў руку, каб іх супакоіць.

— He перабольшвайце свае сілы! Я не хачу ставіць на кон ні вашыя жыцці, ні ўласную бяспеку... Без істотнага падмацавання мяцежнікаў мы не адужаем. Маю на ўвазе не толькі навакольныя гарнізоны. Патрэбен хаця б яшчэ адзін паўнавартасны легіён. Найбліжэйшы адсюль — у Сірыі. Тамтэйшы легат, Публій Марцэл, — мой даўні прыяцель. Я сёння ж пашлю да Марцэла табілярыя, папрашу, каб ён выступіў нам на падмогу.

Руф, па праўдзе кажучы, паслаў ганца ў Сірыю яшчэ тыдзень таму, бо не надта спадзяваўся на адзін толькі дзясяты легіён, аднак, каб не закрануць самалюбства Гнея, падаў усё

так, быццам гэтае рашэнне ён прыняў толькі што, пад агульным уплывам. I прапрэтара вельмі здзівіла, калі ў адказ Гней яму запярэчыў:

— He думаю, што гэта будзе правільна. Гэта нават небяспечна! Падобны рэйд праз усю Палесціну можа стаць катастрафічным. Паўсюль — мяцежнікі. Сірыйскаму легіёну давядзецца не рухацца, а, лічы, прабівацца. Няўжо гісторыя не навучыла нас як след? Прыгадайма разгром дванаццатага легіёна1...

— He трэба параўноўваць! — абсек легата Руф. — Калі гэта было... Паўвека таму... Дый цяперашняя яўрэйская смута не раўня колішняй. Пакуль што мы ўсё ж захоўваем кантроль над асноўнаю часткаю тэрыторыі.

— Тым не менш, я лічу, што прасіць помачы ў Марцэла — рашэнне памылковае і рызыкоўнае, — стаяў на сваім Гней.

— А ў цябе ніхто і пытацца не будзе! — конча ўскіпеў Руф, незадаволены тым, што не ўдалося заручыцца падтрымкаю вайскоўцаў і цяпер давядзецца браць усю адказнасць на сябе асабіста. — У рэшце рэшт, хто правіцель Іудзеі — ты ці я?

— Безумоўна, ты, прапрэтар, — непарушна адказаў Гней. — Я толькі аднаго не разумею: для чаго ты нас сюды паклікаў? Навошта табе нашыя меркаванні, калі ты да іх не прыслухоўваешся? Проста аддавай загады, а мы, твае падначаленыя, будзем іх пакорліва выконваць...

— Вось так сапраўды будзе лепей! — болей не спрабуючы шукаць нейкае паразуменне, паставіў тлустую кропку Руф. На ягоным языку віселі словы "болей я нікога з вас не затрымліваю", але нечакана ў размову зноў уклініўся Акіла:

— He варта псаваць адносіны ў такі няпросты час... Мне здаецца, галадранцаў можна адужаць і без вялікай крыві. Ёсць адна задума...

Гней зірнуў у бок Акілы з ухмылкай, а Руф, наадварот, як тапелец, што хапаецца за саломінку, — з надзеяй.

— Што ты маеш на ўвазе? — прапрэтар упёрся позіркам у Акілу.

' Падчас Іудзейскай вайны правіцель Сірыі Цэсцій Гал з 12-м легіёнам і шматлікімі дапаможнымі кагортамі (усяго — каля 20 тысяч ваяроў) паспрабаваў захапіць Ерусалім, але быў разбіты іудзеямі ; ўцёк.

— Ды так, дробязь... Вы ж ведаеце, што я трохі забаўляюся рознаю хімераю... Ну і з людзьмі знаюся адпаведнымі... Розныя яны... Ёсць варажбіты, ёсць астраномы, а ёсць і ўвогуле такія, што і назву падабраць немагчыма... Ну, словам, адзін мой знаёмец, таксама ўстрывожаны апошнімі падзеямі, прапаноўваў наслаць на галадранцаў мор... I ён, аказваецца, ведае, як гэта зрабіць — мае падобны навык... Карацей кажучы, варта ў водныя крыніцы, якімі сілкуецца Бетар, штонішто падсыпаць, і ягоныя насельнікі пачнуць дохнуць, як мухі... У мяне і надзейныя людзі ёсць...

— Ды што ты вярзеш? — гнеўна бліснуўшы вачыма, ускіпеў Гней. — Ці ж можна дабівацца мэты такім ганебным чынам? Дый не толькі войска, усё насельніцтва правінцыі можна выкасіць падобнаю заразаю! Тым лікам, дарэчы, і нашае атачэнне, і мяне з табою...

— Ну, як сабе хочаце... — не паспрабаваў настаяць на сваім Акіла. — Мая справа даць ідэю...

Руф таксама не выказаў захаплення ад прапановы галоўнага забудоўшчыка і, нарэшце, сказаў тыя словы, якія колькі хвілін таму віселі на ягоным языку:

— Можаце ісці. Пра сваё канчатковае рашэнне я паведамлю вам дадаткова.

Затым трохі павагаўся і дадаў:

— Аднак жа ты, Акіла, на хвіліначку затрымайся...

Вандроўнікі

Бетар знаходзіўся на паўднёвым захадзе ад Ерусаліма, на дарозе паміж Святым горадам і Бен-Гуўрынам. Зрэшты, дарогаю гэтую трохі пашыраную сцежку можна назваць умоўна, аднак жа іншай не было. I вось па ёй, камяністай, а дзе-нідзе напаўзасыпанай дробным пустынным пяском сцежцы, якая то пакручаста збягала з узвышша, то крута ўзбіралася на невялікую гару, нетаропка брылі два падарожнікі. Яны, можа, крочылі б і хутчэй, ды адзін з вандроўнікаў выглядаў на чалавека старэчага веку, і яму, відавочна, цяжка было б паспяваць за другім, гонкім маладзёнам, які не прыспешваў хаду, каб тры-

мацца поруч са сваім спадарожнікам.

Вандроўнікі нічым не адрозніваліся ад сустрэчных людзей ці тых, хто раз-пораз абмінаў іх на гэтай несамавітай сцежцы, не выдавалі яны і на жабракоў, якіх апошнім часам ад мястэчка да мястэчка блукала аж зашмат. Збоку выглядала, што гэта бацька і сын, а магчыма, нават і ўнук, выправіліся ў дарогу, каб праведаць сваякоў ці патрапіць на рынак у вялікім горадзе, бо сцежка акурат і слалася да самага Ерусаліма. А вандроўнікамі былі злёгку прыгорблены рабін Рашбі і Архелай.

Добраму хадаку шлях ад Бетара да Ерусаліма даўся б і за тры гадзіны, а яны адужвалі яго ўжо амаль паўдня.

У Святы горад Рашбі і Архелай выправіліся з пэўнаю мэтаю. Пасля таго, як Акіба ўрачыста аб'явіў аб прыходзе Месіі і ўручыў яму жазло камандзіра, Іудзею накрыла новая хваля энтузіязму. Гэтаму, безумоўна, паспрыяў і сам Акіба, разаслаўшы ганцоў ва ўсе гарады і буйныя мястэчкі, якія разнеслі весткі пра доўгачаканую падзею. Яшчэ болей людзей хлынула ў Бетар. Адны — каб проста пабачыць на ўласныя вочы Божага пасланніка, другія — каб папоўніць паўстанцкія шэрагі, і мелі яны хоць і самую прымітыўную, але ўсё ж зброю. Бетар ужо нагадваў суцэльны жывы натоўп. Акурат як на рынку ў святочны дзень. Адзін аднаго паўстанцы называлі братамі, і гэтае слова гучала на вулачках горада гэтак часта, што стваралася ўражанне, быццам яго разносіць рэха.

3 гэтым шматтысячным натоўпам трэба было нешта рабіць. Адно што накарміць-напаіць, другое — утаймаваць разбуджаны імпэт, накіраваць у патрэбнае рэчышча, бо ўжо дзе-нідзе ўзнікалі стыхійныя сутычкі, асабліва паміж тутэйшымі і наймітамі.

Бар Кохба на дзіва хутка ўвайшоў у ролю Месіі, напоўніцу адчуў сябе правадыром гэтага стракатага войска, адказным за зыход паўстання. Першым чынам ён дамогся таго, каб усе, хто меў у руках зброю, былі падзеленыя на пэўныя падраздзяленні са сваімі камандзірамі. Асабліва гэта тычылася тых, хто з'явіўся ў Бетары апошнім часам, бо ранейшыя згуртаванні накшталт атрада Яная, і асабліва найміты, нейкі падзел і нават такую-сякую вывучку ўжо мелі. Безумоўна, іудзейскае войска нельга было параўнаць з рымскімі легіёнамі ні па ўзбраенні;

ні па дысцыпліне, ні па акрэсленасці і пэўнай колькасці ваяроў у кожным падраздзяленні, але гэта ўсё ж было войска.

Акібу напачатку ўзрадавала, што Бар Кохба ўзяўся за ягоную арганізацыю з гэткім імпэтм, але праз колькі дзён, калі новы правадыр стаў выказваць шмат самастойнасці ў рашэннях, у душу рабіна пачала закрадвацца насцярога...

Нішто ўжо не перашкаджала рушыць шматлікую іудзейскую армію на Ерусалім. Але Бар Кохба і Акіба ўсё яшчэ вагаліся. Сімона найперш непакоіла ўласная недасведчанасць пра ерусалімскі гарнізон, хоць прыблізную колыкасць рымскіх ваяроў можна было наўскідку акрэсліць: легіён ды яшчэ дапаможныя атрады — тысяч дзесяць набярэцца. Але варта было б дакладна ведаць, у якім месцы горада знаходзяцца асноўныя сілы гарнізона, якія абарончыя збудаванні рымляне паспелі ўзвесці на былых руінах. Як гэта ні дзіўна, але падобныя звесткі атрымаць было не так і проста, бо прававерныя іудзеі, амаль усе да аднаго, дружна пакінулі Ерусалім пасля прыходу рымлян. Адны лічылі, што ганебна жыць у апаганенай чужынцамі сталіцы, другія проста баяліся магчымай жорсткасці захопнікаў.

Бар Кохба, навучаны няўдалаю спробаю нападу на рымскі гарнізон у родным мястэчку, добра разумеў, як гэта важна — мець пра ворага звестак найболей. Разумеў і тое, што было б няблага, калі б падчас штурму горада якая-небудзь сіла, хай сабе і нешматлікая, абрушылася на абаронцаў з тылу — гэта ўнесла б сумятню ў іхнія шэрагі.

Свае меркаванні Сімон, які з раніцы да вечара прападаў у войску, выказаў пры чарговай сустрэчы з Акібам. Яны, сустрэчы, з кожным днём здараліся ўсё радзей і радзей, бо Бар Кохба, ашалелы ад нечаканай улады і заняты будзённымі вайсковымі справамі, не адчуваў у гэтым вялікай патрэбы.

— Рабі, дазволь з табою параіцца, — сказаў Сімон з прыхаду, калі завітаў у тую ж келлю, дзе адбылася першая іхняя сустрэча і якую Акіба амаль ніколі не пакідаў. Сімон ужо не дужаўся з ахоўнікамі — на гэты раз Пінхас паважліва схіліў перад ім галаву, — зайшоў у келлю без запрашэння, хіба што папярэдне пастукаўшы ў дзверы.

— А-а, Сімон, — азірнуўшыся, бо стаяў тварам да сцяны, мовіў Акіба без асаблівай узнёсласці. — Апошнім часам ты

прыходзіш сюды гэтак рэдка...

— Ты ж ведаеш, рабі: у мяне няма ніводнае вольнае хвіліны...

— Ведаю, ведаю... I што ж цябе змусіла адарвацца ад неадкладных спраў, каб уважыць старога чалавека сваёй прысутнасцю? — з непрыхаванай іроніяй спытаўся Акіба, тым самым выказваючы крыўду за тое, што ўзнесены ім жа да нябёсаў чалавек задужа хутка забыў, каму ён за гэта абавязаны.

Сімон зрабіў выгляд, што не адчуў іроніі святара, і адразу ж, без аніякага ўступу, пачаў гаварыць пра тое, дзеля чаго ён сюды прыйшоў:

— Рабі, мы з табою запланавалі паход на Ерусалім праз тры дні. Але, на маю думку, яго давядзецца адкласці хаця б яшчэ на тыдзень.

— I па якой прычыне?

— Нічога надзвычайнага, насамрэч, не здарылася. Людзі рвуцца ў бой, збольшага ўсе ўзброеныя... Але мне здаецца, што мы мала ведаем пра свайго ворага. Адразу, без выведкі, кідаць войска ў калатнечу — неабачліва.

— I што ж ты хочаш выведаць? Па-мойму, пра рымскі гарнізон у нас звестак удостатку. А дарога на Ерусалім — адна... — Акіба без відавочнага імпэту ўспрыняў прычыну, па якой Сімон збіраецца адкласці наступ. — Навошта марудзіць? Нашае войска гатовае. А рымляне, наколькі мне вядома, сцягваюць свае навакольныя гарнізоны ў сталіцу. 3 кожным днём абаронцаў Ерусаліма становіцца ўсё болей...

— Гэта так, — пагадзіўся Бар Кохба. — Але тыдзень не будзе мець істотнага значэння, не зменшыць нашую перавагу перад імі. Ну ўзрасце колькасць абаронцаў на дзве-тры сотні — толькі тае бяды... Затое пры штурме мы не будзем тыцкацца, як сляпыя кацяняты ў матчыну цыцку, ведаючы, дзе знаходзяцца іхнія галоўныя сілы, якія абарончыя збудаванні давядзецца штурмаваць у першую чаргу.

— Ты мяркуеш, што нам сапраўды давядзецца браць Ерусалім штурмам? — выказаў Акіба непрыхаванае здзіўленне. — Наіўны чалавек... Рымляне не прывыклі абараняцца! Дый хіба Ерусалім цяпер нагадвае крэпасць? Адны разваліны... У

мяне няма сумневу: як толькі Руф даведаецца, што нашае войска выйшла за ваколіцы Бетара, ён вывядзе свой легіён напярэймы, каб завязаць адкрытую бітву. Гэта ж відавочна!

— Ну, як сказаць... — няпэўна абмовіўся Сімон, бо довады Акібы яго не пераканалі. — Але ж для таго, каб адкласці наступ, ёсць і іншая нагода...

— Якая яшчэ? — раздражнёна азваўся Акіба, надаўшы голасу сталёвасці.

— У нашым становішчы было б няблага займець саюзнікаў, тым болей, калі яны знаходзяцца, лічы, у асяродку ворага...

— Сярод рымлян ёсць здраднікі? — з непрыхаванаю цікавасцю запытаўся Акіба.

— Ну, не зусім... Я маю на ўвазе хрысціян. Ад рабі Рашбі, з якім мне давялося зносіцца больш за тыдзень і які напоўніў маю душу сапраўднаю вераю ў нашага адзінага Бога, я даведаўся, што ў Ерусаліме засталося шмат яўрэяў і жывуць яны адзіным кагалам. Рымляне іх не чапаюць, бо лічаць, што яны бяскрыўдныя, а іхні бог заклікае да пакоры ўладзе... Натуральна, з гэтага боку прапрэтар ніякай небяспекі не чакае. Лёгка ўявіць, што будзе, калі падчас бітвы неспадзявана для рымлян ззаду ў іх аб'явіцца яшчэ адзін вораг...

— Гэта немагчыма! — Акіба нямоглаю рукою секануў паветра. — Яны ворагі ў першую чаргу для нас, а не для рымлян’

— Я разумею, рабі, што ты маеш на ўвазе, — сказаў Сімон надзвычай спакойна, бо быў гатовы да падобнага ўсплёску. — Так, хрысціяне — можна сказаць, здраднікі, бо адмовіліся ад нашага Бога. Але ж яны ўсё-ткі яўрэі! Зараз не той час, калі трэба дзяліць багоў. Зараз усім — і нам, і ім — трэба найперш дбаць пра тое, каб агульнымі сіламі прагнаць захопнікаў з нашае зямлі. Багоў будзем дзяліць потым...

— Я забараняю табе гэтак казаць! — конча ўскіпеў Акіба. — Ты забываеш, кім ты паўстаў перад уласным народам! Месіяй! Пасланцам нашага Бога! У рэшце рэшт, мы і паднялі народ на паўстанне, каб найперш абараніць нашую веру! Ты ў сваім розуме... Бар Козіба? — Акіба з'едліва назваў Сімона сапраўдным прозвішчам, каб нагадаць яму, з якое багны ён узнёсся да нябёсаў.

Зрэшты, Сімон і сам ужо ўсвядоміў, што з "дзяльбой багоў"

хапіўлішку. Але ён і сапраўды апошнім часам болей думаў пра вайсковую перамогу з дапамогаю зброі, а не пра тое, што толькі бязмежная вера ў Бога можа прынесці поспех і што яна павінна быць адзінаю мэтаю, дзеля якой кожнаму іудзею магчыма ахвяраваць жыццём. Прынамсі, распавядаць пра гэта галоўнаму святару, мусіць, было не варта. I таму Сімон паспяшаўся загладзіць сваю неабачлівасць:

— Прабач, рабі... Прабач... Я, бадай,ляпнуў нешта нетое... Ну, неразумны яшчэ...

Акіба хоць і не адразу, але ўсё ж супакоіўся.

— Вось так будзе лепей. I ўвогуле, Сімон, мне здаецца, апошнім часам ты, як кажуць, адбіўся ад рук: усё меней і меней прыслухоўваешся да нас, святароў, сваіх настаўнікаў...

— Гэта не наўмысна, рабі. У мяне сапраўды мала часу...

— Ну, добра, добра. Спадзяюся, нашая размова пойдзе табе на карысць. А цяпер ідзі. I памятай: выпраўляемся праз тры дні...

Сімон трохі здзівіўся, калі надвячоркам, ажно за горадам, яго адшукаў Пінхас і паведаміў, што Акіба мае пільную патрэбу для яшчэ адной сустрэчы, прычым неадкладнай. Сімон паспяшаўся да святара.

— Я доўга разважаў над тваёю прапановаю, — тупаючы, як зазвычай, ад сцяны да сцяны, Акіба павольна выціскаў з грудзей словы. — I прыйшоў да высновы, што ў нечым ты маеш рацыю. Мусіць, варта і сапраўды папярэдне правесці выведку. Дый наконт хрысціян можна яшчэ падумаць... Я столькі часу не быў у Ерусаліме! Хто яго ведае, чым там жывуць гэтыя хрысціяне, якія ў іх памкненні. Можа, таксама гатовыя ўзяцца за зброю. Усё ж радзіма ў нас адна і тая ж... Ва ўсякім разе ты правільна кажаш: лішнія ваяры, ды яшчэ ў тыле ворага, нам не зашкодзяць. А потым разбяромся... Праўда, я дужа сумняваюся, што хрысціяне стануць на наш бок...

— Шчыра кажучы, у мяне таксама няма на іх вялікага спадзеву, — узрушаны тым, што Акіба як след успрыняў ягоную задумку, хутка загаварыў Бар Кохба. — Ды спробу зрабіць можна. Час мы, вядома, страцім, але якую мецьмем перавагу, калі заручымся іхняю падтрымкаю!

Паразумеўшыся, Акіба і Бар Кохба пачалі абмяркоўваць.

якім чынам ажыццявіць задуму. Было б найлепей, каб з епіскапам ерусалімскіх хрысціян Іудам пабачыўся сам Акіба. Гэта надало б сустрэчы высокі ўзровень, рэлігійны напыл. Дый хто лепей, чым Акіба, здолее пераканаць, давесці сваю думку?

Аднак жа выпраўляцца ў Ерусалім Акібу не выпадала ніяк. Для яго, досыць нямоглага, шлях быў бы задужа доўгім і няпростым, дый рызыкаваць, самому лезці ў пашчу ворага — безразважна, бо вельмі верагодна, што ніякая канспірацыя не ўратуе галоўнага святара Іудзеі ад зламыснага вока.

У рэшце рэшт, Акіба сам знайшоў сабе належную замену. Ягоны вучань Рашбі — вось хто здолее правесці перамовы як след, дый здароўя ў яго яшчэ стае, каб хоць і з напругаю, але ўсё ж адужаць шлях да Ерусаліма. I ведаюць Рашбі не гэтак добра, як Акібу, бо ён заўсёды заставаўся, так бы мовіць, у ценю галоўнага святара.

Натуральна, з вялікім атачэннем Рашбі не пашлеш, бо гэта можа выклікаць падазронасць, але і аднаго ў небяспечную дарогу не выправіш. Хіба ж мала рознай набрыдзі бадзяецца ў наваколлі Ерусаліма? Рашбі, магчыма, спатрэбіцца і абаронца, і памагаты.

Тут ужо сваё важкае слова сказаў Бар Кохба:

— Лепшага спадарожніка, чым Архелай, і не прыдумаеш.

— Хто такі? — насцярожыўся Акіба.

— Ды ты яго бачыў, рабі. Памятаеш, калі ты адклікаў мяне з войска, я прыйшоў з юнаком і папрасіў дазволу, каб ён застаўся са мною?

— Нешта згадваю...

— Выдатны юнак! Дужы, разумны, кемлівы... Ён жа прысутнічаў пры ўсіх маіх зносінах з Рашбі і выслухаў усе ягоныя словы.

— Гэта няблага...

— He меней важна і тое, што ў Ерусаліме Архелай зможа зрабіць належную выведку, — абгрунтоўваў свой выбар Сімон. — Ты, рабі, магчыма, не звярнуўувагі на знешнасць гэтага юнака. Хлопец зусім не падобны на нас, яўрэяў... Светлавалосы, блакітныя вочы, не кручкаваты, а прамы нос... Ну акурат тыповы рымлянін! Я мяркую, што там, у Ерусаліме, Архелая будуць успрымаць як рымскага грамадзяніна, і яму якраз будзе лацвей

пранікнуць у варожы стан, каб што-нішто выведаць...

Разлік Сімона Акіба ўхваліў.

Тым жа надвячоркам Рашбі і Архелай былі пакліканыя да Акібы і мелі доўгую размову з галоўным святаром і Бар Кохбам.

А ўжо назаўтра з самае раніцы яны выйшлі за сцены Бетара.

Вандроўнікі не бавілі ў дарозе час дарма. Рашбі шмат даведаўся пра сірочую долю юнака, але найболей плённымі зносіны сталіся для Архелая. Як і некалькі тыдняў таму, калі давялося разам з Бар Кохбам спасцігаць ад Рашбі асновы Торы, юнак прыслухоўваўся да кожнага слова, да кожнай думкі мудрага чалавека.

Ужо на подступах да Ерусаліма Рашбі распавёў Архелаю гісторыю-прытчу, якая маладзёна вельмі ўзрушыла.

— Некалі ў горадзе Кадэсе жыў дабрадзейны чалавек Тавііл, — расцягваючы словы, з роздыхам апавядаў святар. — I меў ён сына Товію. Паслухмяным рос хлапчук, пакорлівым, ніколі не рабіў шкоды, бо з дзяцінства выхоўваўся ў добрапрыстойнасці. Але аднойчы мірнае жыццё насельнікаў Кадэса парушыла вялікая бяда. Нахлынула ў горад незлічонае войска ўсемагутнага цара Саламансара. I ўсчынілі захопнікі з людзей неймаверны гвалт. Хто аказваў супраціў, тых яны пазабівалі, а многіх забралі ў палон, пагналі ў Ніневію. Сярод палонных апынуўся і Товія. Цяжкаю, невыноснаю была доля нявольнікаў, аднак Товія не зачарсцвеў душою, не наракаў на лёс. Пакорліва ўспрымаў выпрабаванні, якія паслаў яму Бог: у Богу многія тады зняверыліся, выказваліся, што ён несправядлівы; неспагадлівы, калі дазваляе язычнікам здзекавацца з абранага народа, пасылае яму гэткія пакуты. I адракаліся яны ад свайго Бога, і маліліся іншым, паганскім бажкам. А Товія не зняверыўся і не слаў Богу праклёны, адно толькі маліўся Яму. Калі выпадала магчымасць, наведваўся Товія ў Ерусалім, Богам абраны горад, каб засведчыць сваю пашану і пакінуць святарам сціплую даніну. Спагадлівым, добразычлівым быў Товія і да простага люду, заўсёды падаваў міласціну жабракам і калекам. I як узнагароду за ўсю гэтую дабрачыннасць, за добрую душу ягоную Бог паслаў Товію прыхільнасць цара Саламанса-

ра. Прыкмеціў шчырага юнака цар, наблізіў да сябе і прызначыў яго на вельмі адказную пасаду. Але ішоў час, нямоглым стаў Саламансар і неўзабаве памёр. На змену яму прыйшоў Сеннахярыб — жорсткі, бязлітасны, ваяўнічы. Аднаго разу пайшоў ён вайною супраць Ерусаліма, абрабаваў яго і разбурыў, а калі вяртаўся ў Ніневію, знішчаць пачаў бедных яўрэяў на сваім шляху, помсцячы ім за вялікія страты, што панёс пры штурме Святога горада. Дый у сваім царстве загадаў ён бязлітасна забіваць нашчадкаў Аарона. Куды ні кінеш вокам — усюды валяліся непахаваныя целы. А тых, што забівалі ў горадзе, проста скідвалі за крапасныя сцены, дзе яны і гнілі ў вялізных кучах. Па начах Товія патаемна выбіраўся за горад і да самага світанку закопваў у зямлю знявечаныя целы. I хоць без належнага ўшанавання, але гэта ўсё ж было пахаванне, і ні згаладалыя звяры, ні драпежныя птушкі не маглі болей крамсаць-раздзіраць тыя целы на кавалкі. Аднаго разу зазірнуў цар Сеннахярыб за крапасную сцяну і не ўбачыў там целаў яўрэяў, забітых па ягоным загадзе. Раз'ятрыўся, разгневаўся цар і ўсклікнуў: "Куды падзеліся тыя целы? Хто адважыўся дакрануцца да іх і тым болей пахаваць? Знайсці таго чалавека!" Як ні таіўся Товія, але ж хто-ніхто скмеціў ягоныя вылазкі за горад, і падказалі тыя лісліўцы цару Сеннехярыбу, чыіх рук гэтая справа. Загадаў цар прывесці Товію, каб пакараць яго самаю сірашнаю караю. Ды, на шчасце, чугка пра гнеў цара дайшла да Товіі хутчэй, чым ягоныя паслугачы, і здолеў спагадлівы чалавек непрыкметна пакінуць горад і схавацца ў мястэчку. Раз'юшаны цар забраў усё нажытае Товіяй дабро, усю ягоную маёмасць, а самога гаспадара загадаў шукаць і ўдзень, і ўначы, і ў царстве, і за ягонымі межамі. А неўзабаве напаткала цара Сеннехярыба раптоўная смерць. I быў спынены пераслед дабрадзейнага чалавека, і вярнуўся ён у горад. Аднак жа хоць і сканаў жорсткі цар, ды пакуты сыноў Ізраілевых не скончыліся, па-ранейшаму забівалі іх бязлітасна і пакідалі целы сярод чыстага поля. I зноў Товія, хоць ужо і не таемна, пачаў хадзіць па наваколлі і закопваць мёртвыя целы ў зямлю, ратуючы іх ад гвалту. Суседзі ды знаёмыя дзівіліся з Товіі, а часцей дык насміхаліся: "Навошта займаешся ты бескарыснаю і няўдзячнаю справаю? Ці ж цябе чакае за гэта якая-

небудзь узнагарода?" А Товія не зважаў на людскія насмешкі, зноў і зноў кожную раніцу кіраваўся за горад... Аднаго разу ўвечары вярнуўся ён дахаты задужа стомлены: вельмі ўжо шмат целаў давялося пахаваць яму ў той дзень. 3-за гэтага сыходзіў ад Товіі надта смярдзючы пах, і не мог ён адразу ж зайсці ў свой дом. Знясілены, паваліўся Товія каля сцяны, у двары, каб трохі перадыхнуць, дый незаўважна для сябе заснуў. А калі прачнуўся і адкрыў павекі, дык жахнуўся ад неймавернасці: вочы ягоныя былі невідушчыя! Выйшла на ганак жонка Товіі, згледзела, якая бяда напаткала абручніка, дый загаласіла. A потым і ўшчуваць стала: "Дзе ж твая міласціна? Дзе твае добрыя справы? Якая з іх для цябе карысць? Бог нават кару на цябе наслаў!" Аднак не пахіснуўся ў веры знявечаны Товія, не ўпадобіўся жонцы, а нават прыкрыкнуў на яе: "Бог справядлівы і дабрачынны! I калі наслаў ён на мяне такую навалу, дык жа, мусіць, я гэтага заслугоўваю! Шмат грахоў за маімі плячыма, і нямала ганебных учынкаў здзейсніў я ў сваім жыцці. За гэта і кара. А калі і не за гэта, дык за грахі продкаў маіх, здзейсненыя знарок ці ненаўмысна!" I ўпаў Товія на калені, і стаў прасіць Бога толькі аб адной літасці: "Божа, пашлі мне раптоўную смерць, каб я зноўку стаў зямлёю і займеў вечны прыстанак!"

Тут Рашбі чамусьці замоўк, і Архелай не мог уцяміць, ці то прытча на гэтым скончылася, ці то састарэлы святар зрабіў для сябе перадых. На ўсялякі выпадак Архелай асцярожна запытаўся:

— А чаму ж гэта Бог сапраўды пакараў Товію, калі ён быў такім добрапрыстойным? Выходзіць, як казала мая бабуля Алума, "з'еж хоць вала — адна хвала". Няўжо і да грэшнікаў, і да сваіх прыхільнікаў Бог ставіцца аднолькава? У чым жа тады сэнс веры?

Рашбі яшчэ колькі хвілін памаўчаў, нібы падбіраючы для вытлумку патрэбныя словы, і, нарэшце, мовіў:

— Бог дае кожнаму па ягоных заслугах... Ты паслухай, што было далей, і сам усё зразумееш... У той жа самы дзень, калі Товія перастаў бачыць белы свет і прасіў у Бога смерці, пра такую ж долю для сябе маліла яшчэ адна істота. У горадзе Экабатане жыла Сара, дачка Рагуіла. Сем разоў выдавалі яе

замуж, але яна заставалася цнатлівіцаю, бо ейны злы дэман Аешмадаева забіваў усіх, хто хацеў да яе дакрануцца, і шлюбнаю ноччу задушыў усіх семярых абраннікаў. Абедзве малітвы ў адзін і той жа час дайшлі да Бога. Гэта адзін з сямі анёлаў, якія маюць права трапляць у свяцілішча Божай славы з малітвамі святых, Рафаіл, паспрыяў Товіі і Сары. Бог са спагадаю паставіўся да іхніх малітваўі даручыў Рафаілу выправіць зло...

Рашбі змушаны быў перапыніць свой аповед, бо сцежка бралася на досыць круты ўзлобак і варта было кантраляваць дыханне. Святар караскаўся паперадзе, цяжка соп, ступаючы з камяня на камень і напружваючыся ўсім целам. Архелай трымаўся ззаду, не далей як на адлегласці выцягнутай рукі, каб у любы момант падхапіць святара, калі ён, крый божа, адступіцца ці пахіліцца назад. Паволі, крок за крокам, яны ўсё ж без лішніх прыгодаў узабраліся на той узлобак, і Рашбі, знясілены, гупнуў на гладкі выступ у адорвені, каб трохі аддыхацца. Архелай цярпліва перачакаў, пакуль спадарожнік адновіць сілы, і паспяшаўся запытацца:

— Дык чым жа ўсё скончылася? Я пра Товію...

Відаць, Рашбі не зусім акрыяў, яму яшчэ ў напругу было весці размову, таму ён завяршыў коратка, некалькімі сказамі:

— Ну што, Товія і Сара знайшлі адно аднаго, пабраліся... Пражыў Товія ў шчасці і злагадзе сто шэсцьдзесят восем гадоў і пахаваны быў з гонарам і пашанаю. Потым і жонка злегла побач. Іхні сын атрымаў набытую маёмасць у спадчыну, памножыў яе, дый сам пражыў ажно сто дваццаць сем гадоў. I вось што самае адметнае: перад смерцю Товія вельмі ўзрадаваўся, бо атрымаў вестку, што Ніневія ўзятая і ўсе ворагі Ізраіля пакараныя...

Колькі хвілін спадарожнікі ішлі моўчкі: Рашбі конча аднаўляў сілы, а Архелай "пераварваў" у галаве пачутае. Святар загаманіў першым, спытаўся:

— I якую ж выснову зрабіў ты для сябе, мой юны сябар?

— Мне здаецца, яна навідавоку, — імпэтна азваўся Архелай. — Кожны чалавек павінен дапамагаць іншым, зносіцца толькі з прыстойнымі людзьмі, быць сумленным, устрымлівацца ад розных спакусаў...

— Гэта правільна. Вось глядзі: Товія служыўтым, хто перас-

ледаваў ягоных адзінаверцаў, і не шукаў для сябе ніякай карысці. Ён лічыў, што шчасце — у разумнай умеркаванасці і справядлівасці, трываў беднасць без аніякіх нараканняў і ўсім казаў, што радасць у тым, каб аддаваць, а не запасіць...

— А яшчэ я зрабіў выснову, што Бог вельмі справядлівы і ў рэшце рэшт дае кожнаму тое, чаго ён заслугоўвае, — дапоўніў сябе самога Архелай.

— I гэта слушна. Бог для нас — як бацька. Ён можа пакараць любімага сына, а затым злітуецца з іх, паспрыяе... Бывае, што нават на чалавека, які жыве праведна, чамусьці выпадае столькі пакутаў і выпрабаванняў! Здавалася б, за што? Чаму? А таму, што мы не заўсёды ўсведамляем уласныя грахі, дый даводзіцца адказваць за памылкі сваіх продкаў...

Рашбі зноў на хвіліну прымоўк, а затым пачаў тлумачыць далей:

— Ты павінен засвоіць, як неабходна ставіцца да шлюбу, бо зусім малады і ў цябе ўсё наперадзе. Адносіны паміж абраннікамі павінны быць цнатлівымі, разважлівымі, пяшчотнымі. Прававерны яўрэй абавязаны пабрацца толькі з яўрэйкаю з харошага дома, і каб сваякі ў яе былі прыстойныя. Прыгажосць, вядома ж, мае пэўную вартасць, але гэта не галоўнае. Перш за ўсё трэба ўлічваць, як абранніца захоўвае нашыя законы і звычаі, як клапоціцца пра сямейны дабрабыт... Мужчына і жанчына ўвогуле прызначаныя адно для аднаго — так наканавана Богам. Толькі тыя шлюбы, якія заснаваныя на ўзаемнай прыязнасці, здаровым разліку і ў рэшце рэшт сяброўстве, бываюць моцнымі і шчаслівымі. I абавязкова трэба, каб муж меў вяршэнства над жонкаю, асабліва маральнае... A што тычыцца "пачуццёвых адносінаў" "жарснага кахання" — дык пустое гэта ўсё. Пачуцці пройдуць, жарсць астыне — і ад такога шлюбу не застанецца і следу...

Архелай хоць і слухаў уважліва, але парады наконт кахання і шлюбу яго не надта хвалявалі, бо пакуль што ён не зведаў ні таго, ні другога. Таму юнак паспрабаваў скіраваць размову ў іншае рэчышча:

— А вось напрыканцы ты, паважаны Рашбі, распавёў, што Ніневія была вызваленая і ўсе гэтаму дужа радаваліся. Мусіць жа, тут таксама ёсць нейкая мудрасць ці прароцтва?

— Гэта, мой юны дружа, якраз і ёсць самае галоўнае... Усё тое, што збылося з Товіем, збудзецца і з Ізраілем. Калі Бог пакараў Товію, Ён тым самым сцёр усе ягоныя папярэднія памылкі і грахі. Ізраіль ужо ўдосталь адмучыўся за свае грахі перад Богам. I значыць, наш Храм хутка адновіцца, і будзе ён не такім, як колісь, а яшчэ болей велічным, і застанецца назаўжды, як гэта прадказана прарокамі. Усе рассеяныя па зямлі яўрэі вернуцца на сваю Радзіму, і адбудуюць яны Ерусалім нанова. Гэта будзе горад з сапфіраў і смарагдаў. Ягоныя плошчы ўпрыгожацца мазаікамі з берылу і курбункула, а на вуліцах будзе заўсёднае свята. I ўсе іншыя народы накіруюць свае малітвы да сапраўднага Бога, а ідалаў сваіх закапаюць у зямлю. I будуць узнагароджаныя Богам усе насельнікі, якія шчыра любілі Ерусалім і спагадалі ў ягоных пакутах...

Святар незаўважна для самога сябе ўзбіўся на ўзнёсласць. Як быццам не бязвусаму юнаку пераказваў прароцтва, а вёў пропаведзь перад шматтысячным натоўпам. Абсекчыся на слове Рашбі змусіла тое, што сцежка раптоўна вынырнула з-за чарговага ўзлобка і рэзка, амаль пад прамым вуглом, пабегла ўздоўж горнае грады, што, як акінуць вокам, цягнулася з поўдня на поўнач. Рашбі і Архелай на хвіліну знерухомелі, скіраваўшы свае позіркі ўніз. Там, як на далоні, ва ўсю шыр і велічнасць раскінуўся Ерусалім...

Горная града, уздоўж якое вандроўнікам належала абысці горад па ўсходняй мяжы, стварыла на месцы Ерусаліма нешта накшталт мыса, з трох бакоў акружанага глыбокімі далінамі. Схілы з грады былі настолькі крутымі, што трапіць у горад з усходу, захаду і поўдня амаль не выпадала. Дарогі да Ерусаліма меліся толькі з поўначы, яны ўзбіраліся на вышыню горнае грады, так што Рашбі і Архелаю, якія акурат прыйшлі з поўдня, яшчэ трэба было па сцяжынцы спусціцца ўніз, да адной з дарог, а потым па ёй зноў падымацца ўгару... Такі ландшафт спрыяў таму, што Ерусалім быў амаль непрыступным для ягоных ворагаў. Варта было толькі належна паклапаціцца пра абарончыя збудаванні на паўночных ускраінах.

Даліна, якая мела назву Тырапеён, даліна сыравараў, падзяляла горад на дзве няроўныя часткі — заходнюю, большую, і ўсходнюю. У абедзвюх над сярэднім узроўнем плато ўзвыша-

ліся ўзгоркі. Паблізу вяршыні шырокага заходняга ўзгорка месціўся Верхні горад з руінамі колісь велічнага палаца Ірада Вялікага. А Акру, вяршыню ўсходняга ўзгорка, якую працавітыя яўрэі пашырылі ўласнымі рукамі, некалі вянчала беласнежная аграмадзіна Ерусалімскага храма. Ніжэй ляжалі кварталы найбольш старой часткі горада. Да гэтых узгоркаў з поўначы, быццам звязваючы кожны з іх горнаю градою, туліліся два невялікія ўзлобкі: заходні, які меў назву Галгофа, і ўсходні — Безета. Па іхніх схілах збягалі ўніз вуліцы Новага горада і прыгарадных прадмесцяў.

Хоць Ерусалім быў навідавоку, Рашбі і Архелаю давялося яшчэ амаль гадзіну таптаць камяністую горную сцежку, перш чым ступіць на добра находжаны і наезджаны шлях, які клінам уторкваўся ў вірлівае прадмесце Ерусаліма...

Парастак кахання

Каб патрапіць на ўскраіну, дзе вялікім кагалам месціліся хрысціяне, Рашбі і Архелаю давялося пратупаць па вулках паўразваленага горада амаль у супрацьлеглы яго канец. Рашбі не ведаў, дзе дакладна жыве цяпер епіскап ерусалімскіх хрысціян Іуда, але ў гэтым не было вялікай бяды. Кожны сустрэчны з ахвотаю паказваў правільны шлях і не выказваў ніякай падазронасці, бо да епіскапа апошнім часам было шмат хадакоў з усяе Іудзеі, дый не толькі з яе. Ледзь не штодня да Іуды наведваліся адзінаверцы з Галілеі, Самарыі, Заіардання: новая рэлігія, не маючы перашкодаў з боку рымскай улады, ахоплівала ўсё большую тэрыторыю, акурат як восеньская павуціна.

Рашбі і Архелай дамовіліся загадзя: пакуль святар будзе весці перамовы з епіскапам (а для гэтага спатрэбіцца гадзіны дзве, не меней), юнак пашастае па горадзе і паспрабуе выканаць сваю задачу — што-нішто выведае пра рымскі гарнізон.

Калі вандроўнікі падышлі да патрэбнае хаціны, Рашбі зусім не ўразіла тое, што яна нічым не адметная сярод іншых, бо і ўсе іудзейскія рабіны, нават сам Акіба, мелі аскетычнае жытло. Архелай застаўся стаяць воддаль, на супрацьлеглым баку вулкі, а Рашбі ссохлым да касці пальцам лёгка пастукаў у

дзверы. Іх доўга ніхто не адчыняў, і, нарэшце, з праёму высунулася сівая галава. Абодва старыя колькі хвілін моўчкі ўзіраліся адзін у аднаго, пакуль не распазналіся. На твары Іуды не здрыганулася ніводная маршчынка, ніякіх пачуццяў — ні радасных, ні змрочных — ён не выказаў, адно толькі расчыніў дзверы шырэй, як бы запрашаючы госця зайсці ўсярэдзіну. Аднак, перш чым зрабіць гэта, Рашбі павярнуўся ўсім целам да Архелая і злёгку махнуў яму рукою: маўляў, усё ідзе як след, можаш рабіць тое, пра што дамаўляліся.

На ўсялякі выпадак Архелай якія дзве хвіліны патупаў тудысюды ўздоўж вулкі і ўжо збіраўся збочыць у глыбіню горада, як з-за вугла маланкаю вылецела і ледзь не збіла яго з ног чалавечая істота.

— А каб цябе!.. — нязлосна вылаяўся юнак і змушаны быў схапіць "маланку" ў абдымкі, каб не страціць раўнавагу і не плюхнуцца азадкам аб глебу.

— Вой’ — у сваю чаргу піскнула чалавечая істота, перш чым Архелай даўмеўся, што гэта — дзяўчына. А калі даўмеўся, дык не адразу адкінуў свае рукі з ейных плячэй і гарэзліва прыціснуў дзяўчыну да сваіх грудзей, злёгку прытрымліваючы.

— Пусці, дзядзечка! — дзяўчына, спрабуючы адштурхнуцца, уперлася ў грудзі Архелая кулачкамі і цнатліва зірнула на яго знізу ўверх. У вачах дзяўчыны імгненна ўспыхнула боязь уперамешку з жахам, яна з неймавернай сілай, якую немагчыма было ўявіць у гэтым тоненькім цельцы, вырвалася з рук незнаёмца і кінулася бегчы.

Імгнення, калі сустрэліся іхнія позіркі, Архелаю хапіла, каб разгледзець, якое неймавернае прыгажосці гэтая дзяўчына. Яна, прыгажосць, асляпіла яго, нібы паўдзённае сонца заскарузлага мніха, які выбраўся са свае келлі на белы свет і неабачліва скіраваў пагляд угару. Архелай хвіліну-другую разгублена лыпаў вачыма, не апускаючы рук, якія толькі што трымалі сапраўдную жар-птушку. Затым, ачомаўшыся, рэзка крутануўся на адной назе і кінуўся ўслед за дзяўчынаю. Ён зрабіў гэта рэфлекторна, няўцямна, бо падсвядома зразумеў: калі знікне гэтая прыгажосць у якім-небудзь завулку ці двары, ён ужо яе ніколі не ўбачыць. Архелаю было не да таго, што ён

скажа дзяўчыне, калі яе дагоніць, і па якому праву ён даганяе яе ўвогуле. У галаве юнака засела толькі адна думка: спыніць, затрымаць, а там — будзь што будзе.

Дзяўчына не паспела адбегчы далёка, і Архелай нагнаў яе за два-тры вялікія скачкі, схапіў за перадплечча і павярнуў тварам да сябе.

— Ты чаго ад мяне ўцякаеш? Хіба ж я такі страшны? — прыязна ўсміхаючыся, ён стараўся зазірнуць у калючыя, перапоўненыя страхам вачаняты.

— Пусці! Пусці мяне, кажу! — дзяўчына вырывалася як мага і нават паспрабавала ўкусіць Архелая за руку, якая трымала ейнае плячо. Каб утаймаваць імпэт уцякачкі, юнаку зноў давялося згарнуць яе ў абдымкі і на гэты раз ужо моцна прыціснуць да сябе.

— Ну чаго ты мяне жахаешся? Супакойся! Я ж табе нічога благога не зычу’

— Адыдзі! Адпусці! Я ўсё адно з вамі не лайду’ Так і перадай свайму Акілу: я ніколі не буду ягонаю наложніцаю! Ніколі!

— Акілу? А хто такі Акіла? — усё яшчэ не выпускаючы дзяўчыну з абдымкаў, з непрыхаванай цікавасцю запытаўся Архелай.

— А то ты не ведаеш! Просценькім прыкідваешся... Думаеш, калі ў звычайнай вопратцы, дык я не распазнала ў табе легіянера? Акіла не можа заспець і схапіць мяне пры людзях, дык, во, загадаў выкрасці спадцішка... Пусці мяне! Ну я прашу, пусці!

— Клянуся богам Яхве, я не легіянер і ніколі не чуў пра нейкага Акілу! — палымяна ўсклікнуў Архелай. — Я ўвогуле ў гэтым горадзе ўпершыню.

— Так я табе і паверыла... — выслізвалася з абдымкаў дзяўчына, хоць і не так адчайна. — Яхве ўспомніў... У вас жа зусім іншыя багі, ты імі пакляніся...

— Ды не ведаю я іншых багоў. Для мяне існуе толькі адзін — наш, яўрэйскі.

— Яшчэ і яўрэем прыкідваешся... Ты свой адбітак бачыў? Які з цябе яўрэй?

— А-а, ты пра гэта! — зарагатаў Архелай і міжволі рас-

чапіў свае рукі. — Мяне многія з рымлянамі блытаюць. Такім ужо ўрадзіўся...1

— Усё адно я табе не веру, — задаволеная тым, што незнаёмец яе больш не трымае, дзяўчына адсіупілася ад яго, але ўжо не ўцякала, бо, мусіць, разумела: юнаку няцяжка будзе злавіць яе зноў. Да таго ж, хлопец, калі ён сапраўды не хлусіць, не такі ўжо і агідны, хутчэй наадварот — прыгажун, такіх яна дагэтуль не бачыла...

— А ты павер! — з тым жа імпэтам усклікнуў Архелай, зрабіў крок да дзяўчыны і працягнуў ёй руку.

— He падыходзь! — адхінулася дзяўчына. — А не дык зноў буду ўцякаць!

— Ну добра, добра, — ступіў на ранейшае месца Архелай. — Ты толькі не хвалюйся. Лепей скажы, як завуць такую прыгажуню.

Дзяўчына, мусіць, конча паверыла, што гэты юнак — не найміт Акілы і не мае на мэце ейнага выкрадання, скіравала позірк долу і ціха адказала:

— Вірсавія...

— Якое прыгожае імя! — з неўдаванным захапленнем усклікнуў Архелай. — Такое ж прыгожае, як сама ягоная ўладальніца...

— Яшчэ што прыдумаеш! — засаромелася Вірсавія, хоць ёй было прыемна пачуць тыя словы, па-першае, менавіта ад гэтага хлопца, які, і яна гэта адчувала, пачынае ёй падабацца, а па-другое, дагэтуль ніхто нічога падобнага ёй не казаў...

— Павер, я гэта зусім шчыра, — скмеціўшы збянтэжанасць Вірсавіі, яшчэ больш палымяна засакатаў Архелай. — Такое пекнаты, хоць абыдзі ўсю Іудзею, не знойдзеш.

— Ну годзе, годзе... — Вірсавія густа пачырванела. — Скажы лепей вось што: ты не будзеш да мяне чапляцца, калі я проста пайду?

— Пойдзеш? А навошта?... Я... — у горле Архелая застралі ўсе патрэбныя словы, якімі можна было б хоць на хвілю затрымаць каля сябе гэтае дзівоснае боскае стварэнне, і ён

1 У одрозненне ад насельнікаў сучаснай Італіі, тагачасныя рымляне большасцю былі светлавалосыя і блакітнавокія.

усведамляў, што ўгрымліваць дзяўчыну сілком ён ужо не асмеліцца.

— Можа, яшчэ пагутарым трохі? — з надзеяй і непрыхаванным маленнем у голасе ці то запытаўся, ці то папрасіў Архелай.

Па ўсім было бачна, што Вірсавія і сама не прэч пагаманіць з упадабаным хлопцам яшчэ, але яна чамусьці цвёрда мовіла:

— He, калі ты дазволіш, я пайду. Мяне чакаюць...

— Хто чакае? Абраннік?! — з адчаем запытаўся-ўсклікнуў Архелай.

— Які абраннік? — непадробна і голасна рассмяялася Вірсавія. — Тата мяне чакае, тата! Я абяцала яму прыйсці не пазней як апоўдні...

3 гэтымі словамі Вірсавія абмінула Архелая і падалася да хацінкі, у якую толькі што зайшоў рабі Рашбі...

Архелай аслупянеў. Выходзіць, што гэтая прыгажуня Вірсавія — дачка хрысціянскага еліскапа Іуды?! Юнак не цяміў, засмучацца гэтаму ці радавацца. 3 аднаго боку — ён ужо дакладна ведае, дзе шукаць упадабаную ім дзяўчыну (што шукацьме, Архелай не сумняваўся), а з другога — вынікае, што Вірсавія прыходзіцца дачкою галоўнаму хрысціяніну Іудзеі, дый сама, мусіць жа, хрысціянка. Архелай добра засвоіў, з якою пагардаю і нянавісцю ставіцца да гэтых адшчапенцаў мудры Рашбі, дый не толькі ён. Вунь калі Рашбі і пра Товію распавядаў, дык нагадваў, што абранніца павінна быць не проста яўрэйкаю, а перадусім прававернаю. Гэтая акалічнасць абяцае вялікія перашкоды ў магчымых стасунках з Вірсавіяй...

Пакуль Архелай абцяжарваў свой клёк гэтымі развагамі, дзверы ў хаціну, куды зайшла дзяўчына, паспелі не толькі зачыніцца, але і зноўку расчыніцца: Вірсавія чамусьці затрымалася дома ненадоўга.

— Да таты чалавек прыйшоў, нейкі вельмі важны, дык ён папрасіў, каб я дзе-небудзь пагуляла, не перашкаджала іхняй размове... — нібы просячы прабачэння, патлумачыла яна Архелаю, адводзячы вочы ўбок.

Калі б хлопец быў болей уважлівым, ён бы заўважыў, што твар дзяўчыны чамусьці праменіцца радасцю і яна, падобна,

задаволеная тым, што новы знаёмец не паспеў некуды сысці.

— Ну то і добра! — усклікнуў Архелай, узрадаваны з таго, што знаёмства з пекнаю дзяўчынаю не абарвалася, так бы мовіць, на паўслове. 3 ягонай галавы імгненна вылецелі згадкі пра Товію і прававерную абранніцу.

— А ці не з тым старым чалавекам ты сюды прыйшоў? — выказала здагадку Вірсавія, пільна зірнуўшы на Архелая.

— Сапраўды, з ім, — пагадзіўся юнак, але што прывяло іх у Ерусалім, пераказваць не стаў. — Можа, пагуляем трохі па горадзе?

Вірсавія крыху павагалася, хутчэй для блізіру, і пагадзілася:

— Можна і пагуляць...

— Вось толькі я зусім не ведаю, куды цябе павесці. Mary і заблудзіцца.

— Ну тады я цябе павяду! — рассмяялася Вірсавія.

— А давай сходзім туды, дзе некалі быў палац Ірада! — папрасіў Архелай. — Я столькі пра яго чуў...

Ён, па праўдзе кажучы, меў на мэце сваё, карыслівае, бо яшчэ ў Бетары дасведчыя людзі падказалі, што рымскі гарнізон большасцю месціцца вакол трох уцалелых вежаў, якія высяцца на паўночным баку зруйнаванага палаца. Але Вірсавія раптам ажно скаланулася, ейны тварык пабялеў.

— Толькі не туды! — з жахам усклікнула яна — Там жа рымскае котлішча, там Акіла. Крый божа патрапіць яму на вочы...

— А чаго ты так баішся рымлян? Яны ж, здаецца, вас, хрысціян, не чапаюць... Дый што за Акіла такі, якога ты гэтак цураешся і ненавідзіш?

— Потым, потым раскажу, — таропка мовіла Вірсавія і рушыла ў супрацьлеглы ад былога палаца бок, да аквядука і Вадзяных варотаў, дзе яна ведала кожны каменьчык, кожную травінку. Архелай быў змушаны пайсці следам.

Па добра ўтаптаных сцежках і бязлюдных завулках, трымаючыся крыху воддаль адно ад аднаго, яны блукалі да тае пары, пакуль сонца не пачало брацца на схіл. I тут толькі Архелай спахапіўся: яго ж, бадай, ужо даўно чакае Рашбі! Дый Вірсавія замітусілася: тата, пэўна, непакоіцца, думае немаведама што.

I яны ледзь не подбегам паспяшаліся вярнуцца ў хрысціянскае месцішча.

Пра што толькі ні перагаварылі Архелай і Вірсавія за дзве ці тры праведзеныя разам гадзіны! Як шмат яны даведаліся адно пра аднаго! I што асабліва ўразіла Вірсавію — іхнія лёсы падобныя, як дзве кроплі вады. Зрэшты, тагачасныя жыцці ўсіх яўрэяў, знявечаныя не такою ўжо і далёкаю вайною, увогуле мала чым розніліся...

На подступах да патрэбнае вулкі Архелай і Вірсавія трохі суцішылі хаду — быццам бы для таго, каб аддыхацца, а насамрэч — каб як мага адцягнуць час, калі давядзецца развітацца. У рэшце рэшт яны спыніліся ўвогуле, сталі насупраць, і Архелай узяў рукі Вірсавіі ў свае, прыклаў іх да вуснаў. Дзяўчына ўжо зусім не пручалася, аддана і даверліва пазірала ў блакітныя вочы юнака, якога яна, так ёй здавалася, ведае ад самых народзінаў і які абудзіў у ейных грудзях нешта незразумелае, невыказнае і дагэтуль нязнанае.

Архелай таксама з замілаваннем і пяшчотаю ўзіраўся ў ейны смуглявы тварык, быццам бы імкнуўся перад расстанем занатаваць у памяці кожную ягоную рысачку. На нейкае імгненне ў душы ўспыхнула неадольная жадоба прыпасці сваімі вуснамі да прыпухлых дзявочых губак, што нагадвалі разрэзаны пераспелы персік. Ён ужо пачаў павольна схіляць галаву, каб зрабіць гэта, аднак Вірсавія, зразумеўшы ягоны намер (зрэшты, ёй і самой хацелася пацалаваць юнака), насуперак уласнаму жаданню чамусьці адхіліла галаву ўбок і злёгку адштурхнула яго.

— He трэба... Прашу цябе...

Архелай, як пакрыўджанае дзіця, удавана зморшчыў твар:

— Якая непаслухмяная дзяўчынка’ Ну нічога... Хутка зноўку пабачымся...

— Ты ж казаў, што ўжо сёння разам са сваім спадарожнікам будзеце выпраўляцца з Ерусаліма.

— Так, але... Я думаю, што сама болей праз тыдзень вярнуся. I зноў жа не адзін... Нас будзе шмат...

— Karo гэта — вас? — непадробна зацікавілася Вірсавія.

Архелай зразумеў, што ляпнуў лішняе, бо нават гэтай дзяўчыне, якая стала для яго амаль роднаю, ён не мае права рас-

павядаць ні пра блізкі наступ на Ерусалім, ні пра выведку, дзеля якой ён тут, уласна кажучы, і знаходзіцца.

— Ды не, я проста абмовіўся, — паспяшаўся выправіцца Архелай. — А можа, і не абмовіўся... Зрэшты, нічога ў мяне не распытвай. Добра? Хутка сама ўсё пабачыш...

Вірсавія і не стала распытваць. Яна звыкла, што ў чужыя, асабліва мужчынскія таямніцы носа саваць не варта. Вунь, напрыклад, тата. Колькі да яго людзей прыхозіць! Пра нешта ўпотайкі размаўляюць, аб чымсьці, бывае, шэпчуцца, а ёй да гэтага справы няма. Тое, што трэба, тата ёй распавядзе...

Маладзёны, нарэшце, зрушыліся з месца, і калі яны падышлі да хаты, Рашбі ўжо стаяў на вуліцы, нервова азіраючыся па баках — відавочна, вызыркваў Архелая. Згледзеўшы, што той ідзе з дзяўчынаю, Рашбі насупіўся, сціснуў сківіцы, але нічога не сказаў, моўчкі павярнуўся і цяжка патупаў у патрэбным яму кірунку. Гэта азначала, што размова з Іудам хутчэй за ўсё не мела плёну.

Архелай, толькі галавой кіўнуўшы Вірсавіі на развітанне, паспяшыў за святаром. Ён прадбачыў, што рабі адразу ж пачне распытваць, якія вынікі дала ягоная выведка, і загадзя вырашыў схлусіць, хоць рабіў гэта вельмі рэдка, у выключных выпадках, калі без падману нельга абысціся ніяк. Гэта быў акурат такі выпадак. Бо калі сказаць, што з-за дзяўчыны ён не зрабіў ніякіх намаганняў, каб патрапіць у лагер рымлян, дык яго прагоняць з атачэння Бар Кохбы, а то і ў вогуле папруць з войска. Архелай надумаў распавесці, што спробу ён зрабіў, але ў лагер не пусціла варта. А што тычыцца дзяўчыны... Дык ён жа акурат і папрасіў маладзіцу, каб яна стала для яго прыкрыццём: маўляў, ніякія мы не лазутчыкі, а проста маладая пара прагульваецца па руінах палаца. Аднак варта перагарадзіла шлях і ім абаім...

Няўдалыя перамовы

Рабі Рашбі і епіскап Іуда, апынуўшыся ў пакоі сам-насам, хвіліну-другую стаялі моўчкі, адводзячы адзін ад аднаго позіркі. Ім цяжка было пачаць размову, бо, як ні круці, а яны ўсё ж

ворагі, хай сабе не па-чалавечы, а па стаўленні да Бога. Зрэшты, гэта для іх, святароў, было яшчэ болей значна, бо складала сэнс жыцця.

Нарэшце Іуда жэстам запрасіў госця прысесці да стала, a сам прайшоў у глыбіню пакоя, прытуліўся спінаю да сцяны і ўжо цяпер кінуў пільны позірк на Рашбі, нібы задаючы маўклівае пытанне: "Ну, чаго ж ты да мяне завітаў? Што змусіла іудзейскага верхаводу звярнуцца да "напамаджанага", як вы, іуцзеі, называеце нас, хрысціян?"

Рашбі і праўда, прысеў, бо добра-такі здарожыўся, дый размова, як меркаваў, будзе доўгаю і няпростаю.

— Нам, яўрэям, цяпер жывецца вельмі цяжка, — нарэшце вымавіў Рашбі, робячы акцэнт на гэтае "нам, яўрэям", каб засведчыць: хоць у хрысціян і іудзеяў няма духоўнае еднасці, але застаецца еднасць па крыві. — I ў такую складаную пару ўсім нам, хоць часова, трэба шукаць нейкае паразуменне, каб адужаць агульнага ворага...

Хто гэты агульны вораг, тлумачыць не было патрэбы, аднак Іуда нечакана заўважыў:

— Karo ты маеш на ўвазе, рабі? У нас, хрысціянаў, тут, у Ерусаліме, прынамсі, ворагаў нямашака...

Рашбі рэзка ўскінуў галаву:

— А што, рымскія акупанты для вас ужо не ворагі? Тое, што яны топчуць нашую зямлю, здзекуюцца з народа — гэта для вас усё адно?

— He ўсё адно. Але Рым і ягоны кесар — гэта ўлада. А мы лічым, што няма ўлады не ад Бога...

Па твары Рашбі прабегла з'едлівая ўхмылка, і ён іранічна мовіў:

— Калі так разважаць, дык ваш Хрыстос спусціўся на зямлю толькі дзеля таго, каб забяспечыць уладарам іхнія кароны...

— Гэта не так. Калі ўладары не прытрымліваюцца запаведзяў, дык іхняя ўлада незаконная, бо яны не жадаюць пакарыцца Богу, а хто не пакарыўся Богу, той служыць д'яблу.

Абодвум стала зразумела, што цяжкае тэмы, якая стрэмкаю сядзіць у целе аднаго народа, не мінаваць.

Аднак Рашбі не хацелася паглыбляцца ўтэарэтычную спрэч-

ку, бо яна магла перарасці ў звыклую грызню, якая не дасць ніякага плёну і конча пахавае надзею на аб'яднанне, хай сабе і часовае. Ён зірнуў у вочы Іуды і прымірэнча выдыхнуў:

— He будзем пра гэта... Есць больш важкая нагода для нашае размовы. Я маю на ўвазе прыход Месіі...

— А як жа! Чуў, чуў, — тут ужо ўхмылка з'явілася на твары Іуды. Сімон Бар Кохба, доўгачаканы збавіцель яўрэйскага народа!

— Мне незразумелая твая іронія, — з непрыхаванай раздражненасцю працягваў Рашбі. — Гэта сапраўды Месія, якога наш народ чакаў вякамі. Бог, нарэшце, прыслаў Яго, пачуўшы нашыя малітвы. Колькі разоў яўрэі браліся за зброю, каб адолець чужынцаў! I ўсе паўстанні захлыналіся ў крыві. "Ну і дзе ж ваш Бог?" — кпілі нашыя нядобразычліўцы. I праўда, Бог не спрыяў нам. He спрыяў да гэтага часу. Але ў рэшце рэшт злітаваўся. I цяпер мы ўпэўнена можам сказаць: "Вось яна, Божая ласка. Бог прыслаў Месію. А значыць, на гэты раз мы пераможам!" Дык адкажы мне, Іуда: няўжо яўрэі, якой бы веры яны ні былі, страцяць гэты шанец?

— А мы яго ўжо страцілі, — не выдаючы ніякай узрушанасці, адказаў Іуда. — Сапраўдны Месія ўжо прыходзіў.

— Ты, вядома ж, маеш на ўвазе вашага Хрыста...

— А каго ж яшчэ? Толькі Ён і ёсць Месія. Аднак мы, яўрэі, замест таго, каб прыслухацца да Ягоных пропаведзяў, пайсці па ўказанай Ім дарозе, распнулі Яго...

— Ну, скажам, кончы вырак вынес не сінедрыён, а пракуратар Понцій Пілат...

— А хто на яго націскаў? Хто гэтак апантана патрабаваў Ягонае пакутнае смерці? Вашыя першасвятары, фарысеі.

— Згадкі пра добранькага пракуратара і крыважэрных яўрэяў — як віламі па вадзе. Дагэтуль ідуць пагалоскі, што Понцій Пілат быў бязлітасным і жорсткім. Вашыя Евангеллі я вывучыў вельмі ўважліва. Там жа ледзь не цераз слова бязглуздзіца, a то і мана. Вось, скажам, згадка пра суд у Ерусаліме. Ды ніякай прэторьгі, у двор якой быццам бы прывялі Хрыста для допыту, у Святым горадзе не магло быць, бо рэзідэнцыя Понція Пілата месцілася ў Кесарыі, на ўзбярэжжы мора. I чаго б гэта яму напярэдадні Пэйсаху спадобілася прыехаць

у Ерусалім? Ці яшчэ: каб адмежавацца ад выраку над Хрыстом, Пілат, які заўсёды пагарджаў намі, яўрэямі, раптам мые рукі. Ды гэта ж наш, чыста іудзейскі звычай! А як згадваецца пра сам суд? Быццам бы ён адбыўся ў доме першасвятара ды яшчэ ноччу. Ты ж сам выдатна ведаеш, што сінедрыёну катэгарычна забаронена выносіць выракі напярэдадні ці ў час святаў, тым болей Пэйсаху. Зрэшты, не буцзем шукаць пылінку ў чужым воку... Вы лічыце, што менавіта вышэйшыя рабіны наканавалі смерць Хрысту. Лічыце — і няхай... Але ж першасвятары — гэта не ўвесь народ. Чаму ж у смерці свайго богачалавека вы, хрысціяне, папракаеце ўсіх яўрэяў агулам?

— Таму што вырак выносіўся з маўклівае згоды шараговых іудзеяў. Вось скажы мне: хіба вы не папракалі нас за адступніцтва, не падвяргалі сапраўднаму пераследу? Хіба вы не хвасталі ў сінагогах жанчын-хрысціянак, не забівалі іх каменнем? Усё гэта было і ёсць... I таму кожны іудзей, калі б яму выпала такая магчымасць, з асалодаю паслаў бы Хрыста на крыж...

Рашбі ні ў чым не запярэчыў. Зноў усталявалася зацятае маўчанне. Нарэшце Рашбі без асаблівай надзеі ў голасе запытаўся:

— Дык, значыць, ты не лічыш Сімона Бар Кохбу Месіяй?

— Ен проста самазванец... Хрыстос папярэджваў, што пасля Яго з'явіцца шматілжэ-прарокаў,якія будуць упадабляцца Месіі і спрабаваць весці рэй ад імя Бога. Але не верце ім, казаў Хрыстос...

— А можа, ваш Хрыстос акурат і быў лжэ-Месіяй? — раздражнёна перабіў епіскапа Рашбі. — Ды і ці быў ён увогуле? Сто гадоў мінула з тае пары. Хто сёння можа пацвердзіць ягонае існаванне? Хто ўвачавідкі назіраў ягонае ўваскрашэнне? Магчыма, гэта проста легенда, міф — не болей.

Нягледзячы на цяжкую абразу Іуда захаваў спакой і нават не павысіў голасу:

— Легенда, кажаш? А чаму ж тады пра Хрыста напісаў Іосіф Флавій? Ён жа летапісец ваш, іудзейскі. А хіба ў Талмудзе не згадваецца імя Іісуса?

— Ды там многа Іісусаў згадваецца! — не здаваўся Рашбі. — Быў Іісус Ганоцры-Назарэй, які пакланяўся чарапіцы, быў Іісус бэн-Стада, варажбіт, які "вывез магію з Егіпта", быў і

Іісус бэн-Пандыра — байструк, якога легкадумная гулёна прыдбала ад рымскага легіянера... Дык які з гэтых Іісусаў ваш?

— Тваё блюзнерства зусім не да месца, — не страціў раўнавагі Іуда. — Ты выдатна ведаеш, што Хрыстос — не міф, не легенда. Яшчэ жывыя вучні апосталаў, якія бачылі Госпада на свае вочы і слухалі Ягоныя пропаведзі. А тое, што вы, іудзеі, чапляецеся за дробязі, "хапаеце за язык", каб зблоціць іншаверцаў, дык гэта ўсім вядома. Такая ўжо вашая існасць... А ў сваім "балоце" гэтых дробязяў чамусьці не заўважаеце. Ну вось, напрыклад, вы лічыце, што Бог — адзін. Ці не так? А ў Быцці Бог кажа: "Створым чалавека па вобразу нашаму..." Калі Бог дыктаваў Пяцікніжжа Маісею і дайшоў да гэтых слоў, Маісей, як ты ведаеш, здзівіўся і адмовіўся запісваць. Маўляў, ты ж, Бог, адзіны ў сваёй існасці, а тут гэтае "створым". Людзі зняверацца. Што адказаў Усявышні? "Няхай хто хоча памыліцца, памыляецца". Дык вось і я, трохі перайначваючы, адкажу на тваё блюзнерства словамі Бога: не верыш у існаванне Хрыста — дык гэта твая бяда...

Як ні хацелася Рашбі пазбегнуць слоўнай перабранкі на тэму веры, аднак жа, бач, не ўдалося. I ён дакараў сябе за гэта, бо можа стацца, што іхняя сустрэча ніякага жаданага плёну не прынясе, толькі і атрымаецца, што наплююць адзін аднаму ў душу. Але ж не для гэтага ён, Рашбі, выправіўся ў Ерусалім. Паспрачацца, "пагрызціся" можна будзе і потым, калі ў Ерусаліме не застанецца рымскае набрыдзі. Тады, магчыма, увогуле не будзе патрэбы весці нейкія дыскусіі з хрысціянамі, з гэтымі запраданцамі. Да пазногця іх — і гамон...

Але ж зараз, каб дагадзіць епіскапу, трэба, мусіць, трохі адсіупіць, скіраваць размову ў злагаднае рэчышча.

— Ты, Іуда, не злуй на мае кепікі наконт Хрыста, — прымірэнча мовіў Рашбі. — Я ж толькі выказаў тое, пра што гамоняць некагорыя сумніўцы, фарысеі, напрыклад. А мы, прававерныя іудзеі, існаванне Хрыста пад сумнеў не ставім. Вось толькі...

— Што толькі? — Іуда, які да гэтага часу трымаўся непарушна, нечакана ўзмыліўся. — У вас вечна гэтыя "але", "аднак", "толькі"... Няма ніводнае ісціны, ніводнае думкі, якую б

вы ўспрынялі цалкам і без скажэння. Заўсёды знойдзеце якуюнебудзь зачэпку, дробязь, каб зганьбіць, зняславіць, а затым перайначыць на свой капыл...

— Ты ж не даслухаў, Іуда, — Рашбі здолеў уклініцца ў маналог епіскапа. — Мы таксама згодныя лічыць вашага Іісуса сынам Божым. Але ён — не роўны Богу. А роўны каму? Ну, скажам, нашаму Маісею. Што ж датычыць ахвяры Хрыстовай, якую вы падаеце як збавенне ад чалавечых грахоў, дык, бадай, гэта перабольшана... — Рашбі стараўся падбіраць словы, якія б конча не раз'ятрылі Іуду, і ў той жа час не хацеў саступаць у галоўным. — Мы прызнаём ахвяру Хрыстову. Але толькі як асабісты подзвіг — не болей.

— Ну і заставайцеся пры сваёй думцы, — абыякава сказаў епіскап. — Вы, іудзеі, заўсёды аддзялялі людзей ад Бога. Нават Месія вам сёння патрэбен не для таго, каб выратаваць свае душы, а каб ён падсабіў вам вырашыць зямныя праблемы. Напрыклад, як цар Давыд. I ўвогуле: вы лічыце, што Месію Бог пашле толькі для яўрэйскага народа...

— А то як жа! Вунь нават ваш Хрыстос, калі аб'явіўся, выказаўся адпаведна: "Я пасланы толькі да блудных авечак дома Ізраілева", — Рашбі ў чарговы раз выявіў свой досвед у хрысціянскіх догмах.

— А гэта якраз яшчэ адзін прыклад таго, што ва ўсім вы спрабуеце атрымаць карысць для сябе — і толькі. Так, Іісус найперш прыйшоў да "авечак Ізраілевых". Але не для таго, каб стварыць для іх рай на зямлі, а для таго, каб мы, яўрэі, панеслі Слова Божае па ўсім свеце, да кожнага эліна, як спрадвек называюць язычнікаў. He вылучаў Іісус ні народаў, ні асобных людзей. "Вось маці мая і браты мае. Бо хто выканае волю Бацькі майго, які на нябёсах, той брат мой, і сястра, і маці мне", — гэтак ён звярнуўся да сваіх вучняў. I не трэба выварочваць словы Іісуса назнайніцу.

Рашбі вырашыў, што працягваць размову няма сэнсу: епіскап упарта стаяцьме на сваім, пераканаць яго немагчыма, a значыць, узгодненых дзеянняў не атрымаецца. Ён з цяжкасцю падняў сваё цела з-за стала і моўчкі пасунуўся да дзвярэй. Ужо на парозе, нібы адумаўшыся, на ўсялякі выпадак запытаўся:

— Дык што, Іуда, ніякай помачы ад вас не будзе?

— А якую помач вы хацелі б мець? — у сваю чаргу запытаўся епіскап.

— Мы хацелі б, каб тут, у Ерусаліме, у належны час твае людзі выступілі супраць рымлян. Узгоднена з нашымі дзеяннямі...

— А вось гэта ні ў якім разе, — цвёрда мовіў Іуда. — У імя каго змагацца? У імя вашага самазванца, якога вы, мусібыць, самі ж і прыдумалі? He дачакаецеся...

— Ну-ну... — злавесна выціснуў скрозь зубы іудзейскі святар, зыркнуў з-пад ілба і падаўся на вуліцу.

Клопаты Акілы

На схрдцы з легатам і трыбунамі Ціней Руф сказаў ім не ўсю праўду. Ён паслаў табілярыя не толькі ў Сірыю, да Публія Марцэла. Яшчэ адзін ганец паспяшаўся ў Егіпет, да тамтэйшага прэфекта Цітыяна. Руф таксама прасіў яго прыслаць на помач легіён.

Але ўсё гэта, цяпер ужо відавочна, дарма. Hi з Сірыі, ні з Егіпта падмога проста не паспее. Толькі што лазутчык Руфа ў Бетары прынёс непрыемную вестку: мяцежнікі падыдуць да Ерусаліма з дня на дзень. I тады гамон... Вырвацца з горада, прабіцца да Кесарыі ўжо не ўдасца, хоць ганарысты Гней і трымаецца ваяўніча.

Тэрмінова паклікаўшы Гнея і Акілу да сябе, Руф ужо не распачынаў з імі тлумныя дыспуты, адно толькі коратка загадаў:

— Ерусалім мы пакідаем. На зборы — адзін дзень. Выконваць!

Нараканняў на кароткі час для падрыхтоўкі не прагучала. Вымуштраваныя легіянеры маглі сабрацца ўвогуле за гадзіну, а Акіла разумеў: плён ягонае працы — будыніны, помнікі — усё роўна за плячыма не панясеш...

Пагалоска пра тое, што заўтра войска пакіне Ерусалім, разляцелася амаль імгненна. Горад ажыў, заварушыўся, напоўніўся гулам і ўстрывожанымі галасамі.

Акіла склікаў сваіх семярых амфадархаў, аддаў ім належныя распараджэнні, а сам наважыўся падступіцца да дзвюх далікатных і пільных спраў, якіх ніхто, апрача яго самога, выканаць не змог бы.

Тады, калі на прыёме ў Руфа яны спрачаліся наконт магчымых дзеянняў і прапрэтар папрасіў Акілу застацца, у іх адбылася таемная размова. Руфа зацікавіла прапанова Акілы атруціць ваду ў Бетары, але ён у прысутнасці легіянераў гэтага не выказаў, бо вунь як вызверыўся Гней, калі пачуў пра "дыверсію". Застаўшыся з Акілам сам-насам, прапрэтар папрасіў забудоўшчыка распавесці пра сваю задуму дэталёва, у дробязях.

— Атруту, — запэўніў Акіла, — я магу знайсці хоць сёння. Ёсць на прыкмеце і людзі, якія без перашкод даставяць яе ў Бетар і напаскудзяць там як след...

— Хто такія? — з насцярогаю запытаўся Руф. — Непажадана, каб гэта былі рымскія грамадзяне. Калі што якое, звягі не абярэшся... Дый немаведама, як паставіцца да атручэння імператар...

— He, яны не грамадзяне Рыма, — заспакоіў Акіла. — Браты Манасія і Эфраім, самарыцяне. Яны і самі іудзеяў на дух не пераносяць, і мне асабіста вельмі ўдзячныя. Некалі заспелі іх мае людзі на крадзяжы на будоўлі... За гэта, сам ведаеш — галава з плячэй. Але я загадаў адхвастаць іх бізунамі — і годзе. Чамусьці падалося, што гэтыя дзецюкі мне могуць спатрэбіцца... I во, бачыш, не прагадаў! У Бетары братоў, хай сабе і самарыцян, ніхто ні ў чым не западозрыць — там цяпер рознай набрыдзі ўдостатку.

На тым і пагадзіліся.

Аднак Манасія і Эфраім, хоць і былі ўжо гатовыя падацца ў Бетар, выправіцца туды не паспелі. Як і ўсіх гараджан, іх агламошыла неспадзяваная вестка пра заўтрашні адыход войска.

Менавіта да братоў Акіла накіраваўся найперш. Каб іхнія сустрэчы не кідаліся ў вочы староннім людзям, Акіла пасяліў Манасію і Эфраіма да рабоў і наймітаў, задзейнічаных на будоўлі. Зносіны галоўнага забудоўшчыка і памагатых выглядалі натуральна. Браты месціліся ў асобным пакойчыку, але гэта

таксама не было рэдкасцю.

Акіла заспеў братоў акурат тады, калі яны пакавалі свае няхітрыя пажыткі.

— Куды гэта вы наважыліся? — адразу ж запытаўся Акіла.

— Ды... гэта самае... усе ж збіраюцца, — разгублена прамармытаў заспеты знянацку Эфраім, і ягоны ўспацелы таўсташчокі твар наліўся чырванню.

Эфраім увогуле быў увесь круглы, прыземісты, нехлямяжы, ледзьве валюхаўся на сваіх кароценькіх ножках. Манасія ж, наадварот — даўганосы, цыбаты, з перахлябістым тулавам, якое здалёк нагадвала шыбеніцу, бо хадзіў ён зазвычай увагнуўшы шыю. Старонні чалавек нізавошта не паверыў бы, што гэта родныя браты.

— "Усе збіраюцца"... — перадражніў Акіла пісклявы голас Эфраіма. — Аднак камусьці наканаваны шлях на поўнач, а вам — на поўдзень. Ці, можа, забылі, што належыць зрабіць у Бетары?

— Мы падумалі, — уставіў словы Манасія, — што такая надоба адпала сама па сабе... Калі войска сыдзе з Ерусаліма, іудзеі пакінуць Бетар і хлынуць сюды. Дык каго ўжо там труціць?

— "Мы падумалі"... — Акіла раздражнёна перадражніў і Манасію, які выпускаў з горла гукі накшталт перуновых адгалоскаў. — Думаць магу толькі я! А вам належыць слухаць ды выконваць!

Злосць, якая з раніцы назапашвалася ў душы Акілы, выплёсквалася на братоў, хоць не яны былі на тое прычынаю. Галоўнага забудоўшчыка гняла думка, што ўсе ягоныя намаганні аказаліся марнымі. Сама болей праз тыдзень мяцежнікі ўварвуцца ў горад, зруйнуюць ці зняважаць помнікі, ад таго, што далося такімі неймавернымі высілкамі, не застанецца і следу. Аднак жа Акіла прыглушыў свой гнеў, бо прыйшоў сюды не дзеля таго, каб "выпусціць пару" на гэтых бязглуздых пустадомкаў.

— Зрэшты, — ужо спакойна мовіў Акіла, — у нечым вы маеце рацыю. Бетар мяне болей не цікавіць, і ісці туды не трэба. Але ж і збірацца, "як усе" вам таксама не выпадае. Вы застанецеся тут, у Ерусаліме.

— Як гэта? — аслупянеў Эфраім. — Мы не хочам тут заставацца! He даспадобы нам іудзейскае асяроддзе!

— Так трэба! — грозна рыкнуў Акіла. — I не для таго я вас тут пакідаю, каб вы з іудзеямі хеўраваліся’ Хаця... Мусіць, усё ж давядзецца... Дык вось: калі мяцежнікі трывала асядуць у горадзе, вам належыць зрабіць тое ж самае, што планавалася ў Бетары. Галоўны аквядук — туды павінна быць скіраваная вашая ўвага... Зразумелі?

Браты, якія ўжо цешылі сябе надзеяй, што не давядзецца, рызыкуючы жыццём, труціць іудзеяў, хай сабе і ненавісных, зніякавелі, прымоўклі,і толькі праз хвіліну-другую Эфраімдрохі акрыяўшы, паспрабаваў не тое што запярэчыць, а выказаць перасцярогу:

— Іудзеі ў першы ж дзень кішкі з нас выпусцяць... Адно што самарыцяне, а другое — мы ж сталі рымскімі наймітамі...

— He выпусцяць кішкі з твайго чэрава! — зноў узбіўся на крык Акіла. — Ты замест чэрава пакажаш ім свае спіну і азадак! Там жа, мусіць, дагэтуль пісагі ад бізуноў не сышлі. Вось і скажаце, што працавалі пад прымусам, а заўпарціліся, дык і спаласавалі рымскія крыважэры... Тыя пісагі для вас — як пазнака даверу... А тое, што вы самарыцяне, дык на лбе не напісана. Дый не гэта цяпер для іудзеяў галоўнае — ім бы паболей прыхільнікаў... Ну дык што, задачу засвоілі? — падвёў рысу Акіла, бо час яго прыспешваў. I, не дачакаўшыся адказу, дадаў: — Калі зробіце ўсё як след, я паруплюся, каб вы сталі рымскімі грамадзянамі. Спадзяюся, ведаеце, якія прывілеі мецьмеце з таго... А пакуль трымайце вось гэта, — у руцэ Акілы з'явіўся важкі мяшэчак, які ён з выяўнай пагардай бразнуў на стол. — Тут столькі ж, колькі вы атрымалі напярэдадні, за Бетар. А выканаеце справу, будзеце мець удвая болей.

У Акілы не было сумневу, што гэтага досыць, каб хціўцы не адмовіліся. Зрэшты, адмовіцца зараз, у прысутнасці гаспадара, яны, вядома, не пасмелі б, але што ўзбрыдзе ў іхнія галовы потым, калі гаспадар будзе далёка, — тое немаведама. Абяцаннем жа будучых даброт і ўзнагарод братоў можна зацугляць надзейна: жылы парвуць, са скуры будуць вылузвацца, каб дагадзіць гаспадару і атрымаць абяцанае. Таму Акіла нават не пытаўся, згодныя браты ці не, рушыў да выхаду і ўжо

з парога, злёгку павярнуўшы галаву, паўтарыў:

— Усё трэба зрабіць тады, калі жыццё ў Ерусаліме ўсталюецца. I яшчэ: ні пры якіх абставінах не пакідайце стан мяцежнікаў, трымайцеся з імі дзе б там ні было. Свае людзі ў іхнім атачэнні нам яшчэ спатрэбяцца...

Сваю новую "дыверсію" Акіла з прапрэтарам не ўзгадняў, бо атручваць ваду ў ерусалімскім аквядуку патрэбы не было: калі войска, сабранае Адрыянам з усяе імперыі, вернецца сюды, яно і так змяце ўсю смярдзючую погань без асаблівых намаганняў, лічыў Акіла. Але гэта была асабістая помста іудзеям, якія заўтра зробяць марнымі ўсе ягоныя высілкі.

Цяпер Акілу належала давесці да ладу яшчэ адну справу, для яго асабіста дык, бадай, нават болей значную. Трэба нешта вырашаць з Вірсавіяй. Запала, застрала стрэмкаю ў ягоным сэрцы гэтая пекная яўрэйская дзяўчына. Варта было ўжо даўно ўжыць сілу, каб адначасна і незваротна прыбраць яе да сваіх рук, як наложніцу, трымаць побач з сабою, цешыцца ейнаю прыгажосцю і пяшчотаю. Але ён, дурань, спадзяваўся, што зможа грашыма і ўвагаю абудзіць у сэрцы Вірсавіі ўзаемнае пачуццё. Вунь нават і хрысціянінам, хай сабе і показным, крывадушным, пагадзіўся стаць — абы зблізіцца, уцерціся ў давер, спадабацца незямной прыгажуні. He выйшла па-харошаму, не атрымалася, не зраслося... Тут бы ўжо акурат не валаводзіцца, не распускаць смаркачы, а ляснуць, як кажуць, кулаком па стале, сілком забраць дзеўку ў састарэлага Іуды, які, па ўсім відаць, хавае яе ад ягонага вока. Акіла ж, з ранку да вечара прападаючы на будоўлі, усё адкладваў рашучыя дзеянні на потым, маючы спадзеў, што часу ў яго яшчэ зашмат. I вось сёння высветлілася, што яго няма ўвогуле...

Акіла разумеў: калі зараз ён, як і раней, зробіць наскок на сядзібу Іуды, ніякага плёну гэта не прынясе і Вірсавію ён там не заспее. Хрысціяне, так бы мовіць, трымаюць вушы тырчком, і пра з'яўленне на іхняй тэрыторыі чужынца, тым болей рымскага прыхадня, яны заўважаюць імгненна. А пра яго, Акілу, нават і казаць няма чаго: усе ведаюць, якая ў яго тут нэндза і да каго ён трымае шлях. Так што пагалоска даляціць да Іуды, перш чым Акіла пераступіць уяўную мяжу хрысціянскага паселішча. I тады Вірсавію епіскап справодзіць ці да суседзяў,

ці ўвогуле на другі канец вуліцы. Таму на гэты раз Акіла наважыўся зрабіць сапраўдную аблаву.

Калі вымагала "вытворчая неабходнасць", Акіла меў права запатрабаваць у Гнея ці нават у самога прапрэтара любую колькасць легіянераў. Аднак гэтым правам ён не скарыстаўся ні разу. Каб кантраляваць наймітаў, Акілу зазвычай хапала тых трох цэнтурый ветэранаў, якія падпарадкоўваліся непасрэдна яму. Вось гэтае ўласнае войска з амаль двухсот састарэлых ваякаў Акіла і вырашыў задзейнічаць для вылазкі ў котлішча хрысціян. На будоўлі ніхто не ўвіхаўся, бо ўжо не было сэнсу, так што няма чаго ветэранам лясы тачыць, няхай патрасуць касцямі.

Ерусалімскі гарнізон месціўся ў цэнтральнай частцы горада, большасцю абапал плошчы Храма, уздоўж былых крапасных сцен. Цэнтурыі Акілы былі нібы прылепленыя да агульнага лагера, кватараваліся там, дзе колісь стаяў палац Макавеяў. Для Акілы было вельмі зручна трымаць сваё нешматлікае войска крыху адасоблена ад легіёна, ён мог кіраваць ім як уздумаецца, не асцерагаючыся насмешлівых ці крывых паглядаў маладых і ганарыстых трыбунаў. Сёння гэтыя абставіны задуме Акілы спрыялі асабліва. Ад стойбішча цэнтурый да Ніжняга горада, дзе з паўднёвага боку ўціскаліся ў перадгор'е халупы хрысціян, — рукой падаць. Да таго ж, аблаву можна правесці амаль незаўважна для астатняга войска, ніхто і не скмеціць, што тры цэнтурыі на кароткі час "адкалоліся" ад асноўных сіл. Hi легату, ні тым болей прапрэтару Акіла не хацеў тлумачыць, для чаго яму спатрэбілася вылазка ў хрысціянскі квартал: калі не засмяюць, дык паздзекуюцца.

Паклікаўшы цэнтурыёнаў, Акіла паставіў перад імі задачу: — У мяне ёсць падазрэнне, што хрысціяне знюхаліся з мяцежнікамі. Чаго добрага, заўтра, калі мы будзем пакідаць горад, яны паспрабуюць учыніць якое-небудзь паскудства. Паўтараю: гэта толькі падазрэнне. Адно мне вядома дакладна: у хрысціянскім асяродку ёсць дзяўчына, якая часта наведвалася ў Бетар. Відавочна, яна пастаўляла мяцежнікам звесткі пра наш гарнізон. Дзяўчыну я ведаю асабіста — гэта дачка хрысціянскага епіскапа. Я рабіў некалькі спробаў яе затрымаць, аднак ніколі не мог заспець дома... Мы не можам пакі-

нуць лазутчыцу беспакаранай. Да таго ж, калі як след на яе націснуць, магчыма, нам удасца выкрыць змову хрысціян з іудзеямі...

Бывалыя, навучаныя жыццём і знявечаныя шматлікімі бітвамі цэнтурыёны Атта, Апітэр і Нума добра ведалі пра заляцанні Акілы да дачкі епіскапа, пра ягоную спробу прыбіцца да хрысціянскай хеўры, таму згадка пра "лазутчыцу" магла выклікаць у іх толькі ўсмешку, але цэнтурыёны напускалі на твары сур'ёзнасць, каб не разгневаць свайго камандзіра. Акіла ж, шчыра верачы, што падначаленыя не здагадваюцца, якою хціваю патрэбаю ён кіруецца насамрэч, сурова працягваў:

— Каб лазутчыца ў чарговы раз не выслізнула з маіх рук, стаўлю перад вамі задачу заблакаваць увесь хрысціянскі раён. Ты, Апітэр, ланцугом выставіш сваю цэнтурыю ад варотаў Крыніцы ўздоўж аквядука. Ты, Атта, зробіш абыходны манеўр і зоймеш пазіцыю, пачынаючы ад Вадзяных варотаў. Ты, Нума, заблакуеш тэрыторыю з боку нашага лагера...

— Камандзір, каб як след зрабіць такую блакаду, усяго легіёна не хопіць, — паспрабаваў запярэчыць Апітэр, якому выпала перакрыць найбольшы ўчастак. — Ці не прасцей паставіць пасты на ўсіх дарогах і сцежках з поўдня?

— Слухаць і не разважаць’ — абсек яго Акіла. — Магчыма, тая блакада ўвогуле будзе залішняю. Пасля таго, як вы зоймеце пазіцыі, я наведаю епіскапа Іуду. Калі заспею ягоную дачку, блакада, само сабою, адразу ж здымецца. Калі ж ёй зноў удасца выслізнуць, што найбольш верагодна, вам усім належыць рухацца насустрач адзін аднаму, сціскаць кола, каб ланцуг стаў пятлёй. Пры гэтым трэба абшукаць кожную пабудову, кожны падворак!

— А каго шукаць? — ужо не хаваючы раздражнёнасці, спытаў Нума. — Hi я, ні тым болей мае салдаты тую дзеўку ніколі ў вочы не бачылі.

— Затрымлівайце і вядзіце да мяне ўсіх дзяўчат, якім на выгляд ад шаснаццаці да дваццаці гадоў.

— Ды такіх не адна сотня ў тым котлішчы набярэцца! — яшчэ болей распаліўся Нума.

— Ну, можа, усіх і не варта... Даўганосых ці крывых не чапайце. Тая дзяўчына вельмі пекная. На прыгажунь акурат і

звяртайце ўвагу... Ну ўсё, досыць лішніх пытанняў. На зборы і выхад да адведзеных пазіцый — адна гадзіна.

Моўчкі пакінуўшы Акілу, цэнтурыёны далі волю сваім пачуццям на вуліцы:

— Прыдурак! Трэба думаць, як ратавацца, а ў яго баба наўме! — сплюнуў Атта.

— I не кажы. Ці ж прыстойна нам, зраненым салдатам, на старасці гадоў з жанкамі ваяваць? — скрыгатнуў зубамі Апітэр.

— А каб ты спрах, пракляты Акіла! — нібы падвёў рысу Нума.

Аднак жа нічога не паробіш: загад ёсць загад. Яны, дысцыплінаваныя ваяры, прызвычаіліся выконваць любыя загады, нават самыя бязглуздыя. Без дысцыпліны, без строгага падпарадкавання не было б у рымскага войска столькі перамог...

Пакуль цэнзурыі займалі вызначаныя пазіцыі, Акіла паспеў усмак паснедаць, мімаходзь заліўшы ў горла вялікі кубак фалернскага віна, ад чаго ягоны настрой значна палепшыўся.

— Пара! — нарэшце загадаў ён самому сабе, накінуў на плечы баграніцу, якая не была для яго задужа частаю апранахаю, нацягнуў на галаву шалом з рыжым султанам паўзверх.

Прынамсі, Акіла ўвогуле не меў права насіць баграніцу. Тога пурпуровага колеру прызначалася толькі для імператара і прэтараў-суддзяў, ды яшчэ выбітны легат пасля пераможнае бітвы мог наведаць Капітолій ва ўрачыстым адзенні — паладаментуме, падобным на пурпуровы плашч. Нават сенатарам дазвалялася нашываць на тогах толькі шырокую пурпуровую вертыкальную палоску — клавус. Магістраты ж, напрыклад, мелі права на дзве шырокія, а коннікі — на дзве вузкія палосы. Пурпуровы колер быў у Рыме сімвалам улады, з яго дапамогай лёгка вызначаўся сацыяльны статус чалавека. Тут, у Іудзеі, баграніца была дазвольная для аднаго Цінея Руфа, аднак Акілу было на гэта напляваць. Ён лічыў сябе роўным прапрэтару, а Руф не падымаў вэрхал з-за таго, што галоўны забудоўшчык парушае правілы-законы, незаслужана прысвойвае найвышэйшы статус, бо меркаваў, што баграніцу Акіла апранае з дазволу імператара.

Каля ўваходу Акілу ўжо чакалі легіянеры: на гэты раз ён вырашыў наведаць Іуду ў атачэнні цэлага тузіна.

Шлях да патрэбнай хаціны "рымская працэсія" адолела ледзь не подбежкам — Акіла ўсё ж спадзяваўся заспець епіскапа і ягоную дачку знянацку.

Гулка гупнуўшы нагою ў дзверы, не ўзятыя на клямку, Акіла ўваліўся ў пакой. За сталом, як і зазвычай, сядзеў Іуда — зноў жа было бачна, што яго паспелі папярэдзіць...

— Дзе Вірсавія? — з ходу, нават не павітаўшыся, рыкнуў Акіла.

Стары не варухнуўся, па-ранейшаму сядзеў моўчкі.

— Я пытаюся, дзе дачка? Ці ты, можа, аглох, ёлупень? — з гэтымі словамі Акіла схапіў епіскапа за грудзі, ажно трэснула, распаўзлася па шве шэрая, груба скроеная сарочка, прыўзняў старога з месца і амаль ушчыльную прыгарнуў да сваёй морды, чырвонай ад віна, парэпаны, ссохлы твар епіскапа.

— Яе няма... Яна далёка... — нарэшце прашамкаў Іуда напаўзакрытым ротам, бо ягоны падбародак падціскаў магутны кулак Акілы.

— Дзе далёка? У суседзяў? Ці яшчэ далей? У-у, гадаўё! Ну нічога, мы яе і адтуль выкалупім, — Акіла зразумеў, што з епіскапа болей не выціснуць ні слова, хоць распні яго на Галгофе, як таго Хрыста. Ён адштурхнуў Іуду ад сябе, той нязграбна плюхнуўся на лаву, не ўтрымаўся і зваліўся на падлогу. Удагонку Акіла піхнуў старога нагою ў чэрава і падаўся з хаціны.

— Ты, ты і ты, — пачаргова ткнуў ён пальцам у грудзі ветэранаў, што стаялі бліжэй. — Ідзіце да цэнтурыёнаў, скажыце, няхай распачынаюць...

Сам жа пачаў аглядваць падворак, зазірнуўшы нават у катух-бакоўку, дзе Вірсавія сапраўды знаходзіла сабе сховішча. Але на гэты раз яе не было і там.

Тым часам здалёк спачатку сцішана-прыглушана, а потым усё гучней сталі даносіцца крыкі, лямант і нават жаночае галашэнне. Легіянеры хоць і без вялікай ахвоты, але ўсё ж змушаныя былі ўзяцца за даручаную справу. Вызыркваючы маладых і прыгожых дзевак, з мясцовым людам яны не дужа цырымоніліся, калі трэба было, зрывалі хусцінкі, нізка насуну-

тыя на твары, пераварочвалі рызманы, зазіралі пад ложкі. Дзяўчат, якіх хоць збольшага льга было лічыць "не страшнымі", выганялі на вулку, дзе яны прыбіваліся да натоўпу, спярша нешматлікага, а з часам шматлюднага аж занадта.

Насельнікі адразу скмецілі, што легіянеры заганяюць у натоўп толькі найпекнейшых дзяўчат, таму па хрысціянскім паселішчы лранеслася пагалоска:

— Рымляне збіраюцца пакідаць Ерусалім і самых лепшых нашых дзявок хочуць прыхапіць у рабства!

Пасля гэтае здагадкі лямант усчаўся зусім неймаверны:

— He аддам’ Лепей мяне забярыце! — крычалі і галасілі жанкі, прытульваючы да грудзей сваіх крывіначак ці хапаючы легіянераў за пярэвязі і понажы.

— За што вы нас так?.. Мы ж уладзе нічога благога не зрабілі, жылі ў злагадзе... — стрымана выказвалі сваю крыўду мужчыны.

Хто-ніхто з легіянераў спрабаваў супакоіць насельнікаў, абяцаў, што неўзабаве ўсе вернуцца дахаты, але хрысціяне ім не верылі.

Праз гадзіну суцэльнага вэрхалу да хаты Іуды сагналі не меней як сотню маладзіц.

— Няхай стануць у два шэрагі! — загадаў сваім памагатым Акіла.

Дзявок, якім ніколі не даводзілася стаяць у страі, легіянеры пачалі расштурхоўваць у належных кірунках, выцягваць натоўп у дзве простыя лініі. Многія з іх трымалі ў руках клункі, спехам прыхопленыя ў далёкую і незваротную, як меркавалі, дарогу, у бальшыні з вачэй каціліся слёзы.

Акіла зайшоў у край няроўнай стракатай шарэнгі і стаў павольна рухацца ўздоўж яе, зазіраючы ў твар кожнай дзяўчыне. Калі ж якое-небудзь задужа сарамлівае дзяўчо скіроўвала позірк долу, ён пальцам чапляў яе падбародак і рэзка тузаў уверх.

Сярод юных хрысціянак было нямала сапраўдных прыгажунь. Акіла падумаў, што некаторых з іх ён з задавальненнем прыгарнуў бы да свайго цела... Але, на жаль, не час. Дый з Вірсавіяй нікому з гэтых юных стварэнняў усё ж не параўнацца. А яе, Вірсавіі, у шарэнзе акурат і не было.

Іуда не схлусіў Акілу, што ягоная дачка "далёка". Пасля візіту Рашбі епіскап зразумеў, што ў ерусалімскіх хрысціян наперадзе цяжкія часіны. Калі іудзеі захопяць горад, літасці ад іх не будзе. Таму адзінаверцам ён даў параду:

— Калі ў каго з вас ёсць сваякі за межамі Ерусаліма, выпраўляйцеся да іх. Вядома ж, не назаўсёды, а хоць бы на нейкі няпэўны час, пакуль рымляне, як некалі, не вернуцца ў Святы горад. А што вернуцца, дык у гэтым у мяне сумневу нямашака...

Хто-кольвеч паслухаўся мудрага дарадчыка-настаўніка і, сабраўшы няхітрыя манаткі, пакінуў наседжанае жытло. Сваю досыць шматлікую сям'ю наважыўся вывезці ў няблізкую Віфанію сусед і бліжэйшы паплечнік епіскапа Мешулам. Там, у Віфаніі, жыў малодшы брат Мешулама, які, відавочна, у прытулку не адмовіць. Іуда папрасіў, каб сусед прыхапіў з сабою Вірсавію, бо здагадваўся, што ненавісны Акіла напярэдадні адступлення можа зрабіць яшчэ адну спробу завалодаць дзяўчынаю. I вось бач ты — як у ваду глядзеў. Прыпёрся-такі Акіла са сваёю хеўраю, ды яшчэ такога гвалту нарабіў...

А ён, Акіла, раз'ятраны з-за таго, што і на гэты раз, нягледзячы на шчыльную аблаву, давядзецца пакінуць сядзібу Іуды ні з чым, вызверыўся на дзявок:

— Ну, чаго стаіце, курыцы бязмозглыя?! Прэч адсюль, пакуль бізуноў не паспыталі!

Хто адразу кінуўся бегчы ў бок сваёй хаты, а хто няўцямна, неўразуменна, сапраўды, як тая курыца, азіраўся навокал, не кранаючыся з месца і не верачы сваім вушам. Толькі калі легіянеры пачалі таўхаць іх у плечы, вулка, нарэшце, апусцела.

— Вы таксама вядзіце сваіх людзей у лагер, — даў адмашку цэнтурыёнам Акіла, а сам зноў ступіў на парог Іудавай хаты. Стары ўжо акрыяў, стоячы на каленях, апантана маліўся на кут. Іуда чуў крыкі і лямант, разумеў, што за межамі хаты дзеецца штосьці жахлівае, але не выходзіў, бо прадчуваў: ягонае з'яўленне толькі падалье масла ў агонь, яшчэ болей раз'юшыць Акілу. А памагчы людзям ён усё адно не зможа.

Акіла моўчкі падышоў да епіскапа і, шырока размахнуўшыся, ззаду вутнуў яму кулаком у сківіцу. Стары гулка заваліўся набок, грукнуўшыся галавою аб сцяну.

— Гэта табе пакуль што задатак, — паціраючы забалелы кулак, зацята мовіў Акіла. — Хай толькі не пабачу Вірсавію наступным разам... Атрымаеш напоўніцу. Так што беражы дзеўку... Для мяне і дзеля свайго жыцця.

Аднак гэтых слоў Іуда не чуў — страціў прытомнасць. 3 краёчку ягоных вуснаў сцякала тонкая ручаінка крыві...

3 рук У рукі

У ноч напярэдадні выступу ў Ерусаліме ніхто не спаў, апрача, можа, дзяцей. Зрэшты, іх у горадзе было няшмат. Сем'яў у традыцыйным сэнсе, калі не лічыць хрысціянскіх, тут амаль не было. Дый каму іх ствараць? Іудзеі, усе да аднаго, сышлі адсюль ужо даўно, а прыхадні, большасцю найміты, задзейнічаныя на будоўлі, сваё знаходжанне ў паўразваленым горадзе лічылі часовым, ледзь не кожнага з іх недзе чакалі ўласныя сям'я, жытло...

Каб задаволіць плоцкія патрэбы наймітаў і салдатаў, у Ерусаліме боўталася ўдостатку "жрыц кахання", гетэр. Яны ўвогуле былі неад'емнай, узаконенай часткай рымскіх легіёнаў — і ў паходзе, і на стаянцы. Грошай, вядома ж, гетэрам ніхто не плаціў, "працавалі" яны толькі за харч, аднак удзячныя легіянеры, асабліва пасля пераможных бітваў і рабаўнічых паходаў, шчодра адорвалі іх грашыма і каштоўнасцямі.

У горадзе, асабліва на ўскраінах, усю ноч палыхалі вогнішчы. У паветры стаяў пах свежыны і смажаніны: той, хто меў хоць якую жыўнасць, скручваў ёй галовы, выпускаў кішкі. Авечак, коз ды курэй у няблізкі шлях з сабою не павалачэш, а харчовыя запасы ў дарозе яшчэ як спатрэбяцца.

У любы агмен, інакш кажучы, паход, рымскае войска звычайна выпраўлялася на самым досвітку. Рухацца належала не менш як сем гадзін у дзень, пры гэтым салдаты, абцяжараныя грувасткаю паклажаю, ледзьве адольвалі пятнаццаць міляў. Таму, калі яшчэ не ўзышло сонца, над лагерам легіёна разнёсся пранізлівы гук тубы — доўгай металічнай трубы. Ёй адразу ж пачалі адгуквацца шматлікія корну — амаль круглыя і таксама металічныя рогі, якія перадавалі сігналы па маніпулах. У

рэшце рэшт, усе гукі зліліся ў адну суцэльную какафонію, якая абвяшчала пра агульны збор легіёна.

Легат Гней не ўхваляў рашэнне прапрэтара пакінуць Ерусалім, аднак змушаны быў падпарадкавацца. I калі ўжо выпала Гнею такая ганебная для кожнага ваяра доля, ён хацеў надаць гэтаму дзейству годнасці, нават пыхлівасці, каб не выглядала адступленне, як звычайныя ўцёкі.

Неўзабаве ўвесь легіён — маніпулы, кагорты, конніца — выстраіўся на плошчы Храма. Саюзнікам і дапаможным войскам месца тут не хапіла, і яны запоўнілі прылеглую вулку. Гней з задавальненнем адзначыў для сябе, што ўсё рабілася злагадна, без мітусні, хоць падобныя пастраенні праводзіліся толькі зрэдчас, у неспакойнай правінцыі болей увагі надавалася баявой вывучцы.

Акураттады, калі шэрагі легіянераў застылі ў простых лініях, у суправаджэнні ліктараў на плошчы з'явіўся Ціней Руф, а амаль што следам за ім — і Акіла. Hi той, ні другі не былі апранутыя "пры парадзе", бо, у адрозненне ад Гнея, яны не дбалі пра нейкую годнасць, ім карцела без лішніх прыгод і як мага хутчэй выбрацца з гэтага ненавіснага горада.

— Ты скажаш легіёну слова на дарогу? — запытаўся Гней у прапрэтара.

Руф зморшчыў твар:

— Ды якое тут слова? I так усё зразумела. Калі хочаш, можаш сам...

Легат змераў прапрэтара пагардлівым позіркам, павярнуўшыся да войска, зрабіў тры крокі наперад і ўзняў руку. Лёгкі гул, які лунаў над шэрагамі, адразу ж прыціх.

— Салдаты! Mae слаўныя ваяры! — наколькі мог, гучна выкрыкнуў легат. — Сёння мы пакідаем Ерусалім. Але няхай вас не гняце сумленне за тое, што змушаны адступіць. Вы ў гэтым не вінаватыя, і вашая годнасць не застанецца пасаромленай. Можаце лічыць, што гэта неабходны манеўр. Прыйдзе час, і мы вернемся сюды. Ён, гэты час, наступіць вельмі хутка!

У Гнея не ляжала душа да доўгай прамовы, бо нагода для яе была зусім не радаснай. Ён толькі і дадаў яшчэ:

— У час агмену прашу захоўваць належны парадак і дысцыпліну — як і належыць рымскаму войску!

Легат даў знак музыку, які стаяў непадалёку, і прастору зноў абудзіла туба. У войску, што стаяла на плошчы, пачаўся рух.

На ўскраіне горада, там, дзе пачыналася дарога на Антыпатрыду, першымі з'явіліся спекулаторасы —лёгка ўзброены атрад разведчыкаў, якім належала рухацца далёка паперадзе асноўнай калоны, каб своечасова выявіць магчымага непрыяцеля, вывучыць мясцовасць і выбраць прыдатнае месца для наступнага лагера. Прынамсі, гэтую дарогу мяцежнікі перакрыць яшчэ не паспелі, абапал яе мястэчкі не бунтавалі, аднак перасцярога, лічыў Гней, лішняю не будзе.

Коннікі, ды яшчэ лёгкая пехота, ішлі ў авангардзе. Коннікаў, дарэчы, у легіёне было няшмат, усяго 10 турмаў па 30 чалавек кожная. Рымляне ўвогуле лічылі конніцу не надта ўдалым вайсковым злучэннем. Карысць ад яе была толькі тады, калі вораг беспарадкава ўцякаў. А супраць пяхоты, узброенай дзідамі і дроцікамі, яна змагалася не надта паспяхова.

Коннікі трымаліся самавіта, напышліва, хоць і сядзелася ім на конскіх спінах трохі мулкавата, бо ні сёдлаў, ні страмёнаў пад імі не было, — адны толькі шпоры. Затое медныя панцыры, шаломы і шчыты зіхцелі на сонцы, як залатыя. Гэткі ж бляск сыходзіў з металічных налобнікаў і нагруднікаў, замацаваных на конях. 3 левага боку ў кожнага ездака матляўся доўгі пляскаты меч, якім зручна было секчы галовы звысака, а ў руках коннікі трымалі таксама доўгія і вострыя дзіды — трагулы.

Лёгкія пехацінцы — прашчнікі і лучнікі — у параўнанні з коннікамі выглядалі амаль безабароннымі. Зрэшты, абараняцца ім і не выпадала. Прашча, складзены ўдвая рэмень, ды лук дазвалялі ім трымаць непрыяцеля на адлегласці. У калчане кожнага лучніка меліся два тузіны паўмятровых стрэлаў, вырабленых з чароту ці з лёгкага дрэва. На вастрыях — жалезныя наканечнікі.

Галоўныя сілы легіёна, падзеленыя на дзесяць кагортаў (у кожнай — па 600 ваяроў) рухаліся ў адной калоне. Стаяла невыносная спёка, таму пад панцырамі ў легіянераў былі толькі ваўняныя кашулі-безрукаўкі. Свае шаломы, замацаваныя пярэвязямі, яны неслі на грудзях спераду. Султаны месціліся

асобна. Яны ўвогуле ўтыкаліся ў шаломы толькі напярэдадні бітвы. У левай руцэ кожны салдат трымаў паўцыліндрычны чатырохкутны шчыт, скутум, выраблены з лёгкіх дошак і абцягнуты скураю вала. Усе шчыты па краях былі абабітыя меднымі палосамі, а пасярэдзіне мелася металічная выпукласць — шышак. Каб не сапсаваць ці пашкодзіць, легіянеры, як і зазвычай у паходзе, неслі свае шчыты, загарнуўшы іх у скураныя чахлы.

На правым баку ў салдатаў віселі кароткія, на тры чвэрці аршына, з прамым двувострым клінком мячы-гладыусы, засунутыя ў ножны-вагіны. Побач тырчэлі кінжалы, падобныя на гладыусы, толькі карацейшыя. Двухмятровыя кідальныя дзіды, накіраваныя вастрыямі ўверх, нагадвалі частакол. Гэткай дзідай, калі яе ўдала шпурнуць, прабіваліся і шчыт, і панцыр.

Але не толькі зброяй былі абцяжараныя легіянеры. Кожны з іх валок на сабе запас харчу, разлічаны на паўмесяца, посуд, кош, вяроўку, сякеру, рыдлёўку, а некаторыя яшчэ нават і калы для абсталявання будучага лагера. Усё гэта важыла амаль столькі ж, як і сам салдат. He дзіва, што калона рухалася нетаропка, замаруджана.

Легат Гней, седзячы на вараным кані, ехаў паперадзе асноўнага войска, услед за авангардам. Трохі ззаду ад яго, стромка трымаючыся на конскай спіне, знаходзіўся сцяганосец. Зрэшты, замест звыклага сцяга ягоная рука сціскала простае, без аніякіх упрыгожанняў дрэўка, на якім толькі і было пазначана: "X легіён". Зверху да дрэўка быў замацаваны сярэбраны арол — галоўная святыня і сімвал кожнага легіёна.

А вось паперадзе кагортаў і маніпулаў сцяганосцы неслі на пасярэбраных дрэўках сапраўдныя палотны чырвонага колеру. На іх былі намаляваныя ваўкі, дзікія кабаны, львы дый іншыя драпежнікі, а на дрэўках адзін пад адным начэпленыя розныя вянкі, сярэбраныя чаканныя карцы ды паўмесяцы, уручаныя за ваенныя заслугі, ці проста амулеты. На прыбітых да дрэўка дошчачках былі пазначаны нумары кагортаў і маніпулаў.

Яны, сцягі, прызначаліся не толькі для трыумфаў, пастраенняў і ўвогуле знешняга лоску. Падчас бітваў сцяганосцы, гэтак жа, як і трубачы, знаходзіліся ззаду, побач з камандзірам, які

пры дапамозе гукавых сігналаў і сцягоў манеўраваў атрадам, перакройваў баявыя лініі.

Замыкаў калону абоз. Над ім увесь час стаялі грукат, скрыгат, ляскат. На конскіх павозках і наўючаных мулах везлася ўсё, без чаго войску не абысціся ніяк: запасы зброі, ваенныя машыны, правіянт, намёты...

Аднак жа і на абозе калона не абрывалася. Яшчэ болей шуму-гаму сыходзіла ад беспарадкавай і, як здавалася, бясконцай чарады ерусалімскіх насельнікаў, якія палічылі за лепшае падацца ў няблізкі шляхуслед за войскам, бо, так лічылі яны, зносіны з мяцежнікамі-іудзеямі нічога добрага ім не зычаць. 3 клункамі, з торбамі, пешшу і на павозках, як глыбакаводная рака з возера, гэтая чарада шумна выцякала з Ерусаліма, і здавалася, што неўзабаве горад апусцее зусім...

Праз дзень ужо іншае войска сыходзіла з яшчэ аднаго горада — з Бетара.

Вестка пра тое, што рымляне пакінулі Ерусалім, даляцела сюды праз самы кароткі час. I цяжка было вызначыць, чаго яна прынесла болей: радасці ад таго, што вуліцы Святога горада ўжо не топчуць акупанты, ці прыкрасці з-за ўпушчанай магчымасці паквітацца з імі напоўніцу, бо іудзейскае войска ўжо адчула сваю сілу, і з адным легіёнам, пакуль да яго не прыйшло падмацаванне, магло, безумоўна, справіцца.

Гэткія ж супрацьлеглыя пачуцці апаноўвалі Акібу і Бар Кохбу. Святар быў задаволены тым, што Ерусалімам удасца авалодаць без залішняй крыві, а ваяўнічы Сімон бедаваў, што не зможа як след разлічыцца з рымлянамі за паразу, атрыманую ў родным мястэчку.

Пра тое, што заўтрашнім ранкам войска рушыць у Святы горад, насельнікам Бетара абвяшчаць не было патрэбы. Усе ўжо заныдзелі ад чакання, і вестка пра зыход акупантаў з Ерусаліма стала найлепшым сігналам да збораў.

Прагарцаваўшы на сваім белым кані па галоўнай вуліцы, першым выехаў за крапасную сцяну Бар Кохба. Услед за ім пранёсся тузін аховы, якою Сімон паспеў ужо разжыцца. Сярод ахоўнікаў быў і Архелай, зрэшты, ён яе ачольваў. Архелай увогуле стаў, як кажуць, праваю рукою камандзіра, выконваў самыя адказныя ягоныя даручэнні.

Бар Кохба планаваў зрабіць гэты дзённы пераход зладжаным, арганізаваным, каб апалчэнне хоць знешне мела падабенства з рымскім войскам. Усім атрадам ён загадаў рухацца ў строгім парадку, адзін за адным: спярша — злучэнні наймітаў, як найбольш падрыхтаваныя і баяздольныя, за імі — тутэйшыя, іудзейскія згуртаванні, і толькі напрыканцы — як каму ўздумаецца.

Але ўжо пры пастраенні Сімон зразумеў, што нічога талковага з ягонай задумы не атрымаецца. Калі найміты, хоць трохі прывучаныя да парадку, так-сяк вытрымлівалі шэрагі, дык мясцовыя ваякі няўцямна збіваліся ў кучы, тыцкаліся адзін у аднаго, перш чым разумелі, што ад іх патрабуецца.

— А-ах, хай будзе як будзе, — у рэшце рэшт махнуў рукою Бар Кохба, так і не здолеўшы ўпарадкаваць сваё войска.

Ён толькі палічыў, што паперадзе абавязкова павінен ехаць сам з уласнаю світаю — гэта прыдасць калоне хоць трохі пампезнасці.

За горадам Бар Кохба і ягоныя ахоўнікі прытрымалі коней, каб не адрывацца далёка наперад. Калона адразу ж высыпалася за крапасную сцяну і гаманліва рушыла за сваім камандзірам, уздымаючы неймаверную кураву. 3 узбочынаў да яе прыбіваліся новыя атрады, якія мелі лагеры за межамі сцяны, таму калона пачала ўвогуле нагадваць стракаты натоўп. Людзі, мулы, павозкі — усё гэта змяшалася ў адну жывую масу, гуло, варушылася, а часам нават і лаялася.

Быў ужо глыбокі вечар, калі перад вачыма Бар Кохбы, які ўз'ехаў на горную граду, у нізіне раскінуўся велічны Ерусалім. Дагэтуль ён ніколі не быў у Святым горадзе, таму ад невядомага, шчымлівага пачуцця ў яго засадніла ў горле...

У гэты час апошнія атрады дый проста насельнікі, якім карцела пабачыць Ерусалім, толькі-толькі выбіраліся з Бетара...

Калі конь Бар Кохбы ступіў на ўскраінную вуліцу, ніхто не сустракаў вызваліцеляў радаснымі воклічамі. У горадзе проста амаль не засталося людзей, апрача хрысціян ды рэдкіх мяшчан, якім было ўсё адно, пад якою ўладаю жыць. Толькі ўжо на плошчы Храма, куды найперш хацеў патрапіць Бар Кохба, вызваліцеляў пачалі вітаць адзінокія ерусалімцы. Сярод іх былі браты Эфраім і Манасія...

Акіба, як і астатнія святары, большасцю састарэлыя ці ўвогуле нямоглыя, вырашыў перабірацца ў Ерусалім на наступны дзень, калі схлыне людская каламуць. Павозкі былі падрыхтаваныя загадзя.

Крыху болей чым за адны суткі ціха і некрывава Ерусалім, так бы мовіць, перайшоў з рук у рукі. Пераможаныя пакінулі горад пыхліва і ўрачыста, а пераможцы ўступілі ў яго без аніякага ўшанавання...

Слёзы Архелая

Пустэльны Ерусалім пакінуў у душы Архелая панурае ўражанне. Калі ён напярэдадні наведваўся сюды з рабі Рашбі, горад, як яму тады здалося, выглядаў досыць прыстойна і нават прывабна. Гэта, можа, таму, што сярод тых жа руінаў, напалову ўзведзеных пабудоў снавалі, мітусіліся, кішэлі людзі, вуліцы поўніліся іхнімі галасамі. Цяпер жа горад нагадваў велізарныя паўразбураныя могілкі...

Вядома ж, Архелаю найперш карцела апынуцца ў хрысціянскім квартале, каб пабачыць Вірсавію, думкі пра якую вярэдзілі яго неадступна. Аднак у першы дзень не выпадала ніякае магчымасці адлучыцца хоць на хвілінку. Даручэнні і загады сыпаліся ад Бар Кохбы, як гарох, войска трэба было размеркаваць па горадзе ці за яго межамі, дый шмат часу занялі пошукі прыдатнага памяшкання для самога Бар Кохбы. У рэшце рэшт, была абраная Фазаелева вежа, якую толькі што пакінуў рымскі прапрэтар. Ціней Руф прыхапіў з сабою ўсё, што мог, нават некаторую мэблю, не кажучы ўжо пра аздобу, а тое, што забраць было немагчыма, загадаў раструшчыць у хлам. Для прытулку вежа была здатная яшчэ і таму, што месца ў ёй удостатку. I хопіць не толькі для камандзіра з ягоным атачэннем, але і для вышэйшага святарскага люду, тым лікам і для Акібы. Ён, Акіба, даведаўшыся, якое жытло яму прапануецца, напачатку скрывіў твар, бо неўспадоб былі шыкоўныя харомы, але потым, падумаўшы, даў згоду. Палічыў, што яно, можа, і найлепш, калі Сімон будзе амаль побач, мовіць так, пад рукою: мецьмецца добрая магчымасць на яго ўплываць...

Калі клопатаў-сумятні трохі паменшала, Архелай усё ж наважыўся завітаць да Вірсавіі. Нікога з ахоўнікаў вырашыў з сабою не браць, каб ягонае з'яўленне ў ціхім паселішчы не нагадвала пагрозныя Акілавыя наскокі, пра якія паспела яму расказаць Вірсавія. Дый не хацеў юнак дачасна выстаўляць на чужыя вочы свае пачуцці.

Вуліцы Ерусаліма хоць і былі шырэйшымі, чым у Бетары, але па іх снавала столькі апалчэнцаў, што конь Архелая ледзь не грудзьмі рассякаў іхнія скопішчы, пакуль не апынуўся на мяжы хрысціянскага квартала. Як гэта ні дзіўна, але яго не захлынула людская хваля. Мяцежнікі, нягледзячы на суцэльную цеснату і таўкатню, не імкнуліся "акупаваць" гэты невялікі кавалак тэрыторыі, бо на ёй жылі людзі, і яны, змушаныя ўзяць у рукі зброю, большасцю былі сяляне і не мелі звычкі пасягаць на чужое жытло. Дый да хрысціян у простага іудзейскага люду асаблівай агіды ці нянавісці не назіралася, а святары ды камандзіры чамусьці пакуль што маўчалі, не давалі ніякай каманды на пагром...

Адчуўшы прастору, жарэбчык акрыяў, пажвавеў і самахоць перайшоў на лёгкі алюр. Архелай яго не стрымліваў, яму, па праўдзе кажучы, увогуле хацелася прагарцаваць па вуліцах наўзгалоп, каб хутчэй апынуцца каля жаданых веснічак, a заадно паказаць Вірсавіі сваю заліхвацкасць.

Устрывожаныя, нават перапалоханыя хрысціяне не высоўвалі насоў са сваіх хацінак, не ведаючы, чаго ім чакаць ад новае ўлады, якая, да таго ж, варожая. Таму сотні вачэй з насцярогай і ўпотайкі сачылі за адзінокім узброеным коннікам, які правіўся ў глыбіню іхняга паселішча. Калі коннік спыніўся каля падворка епіскапа, агульная трывога толькі ўзрасла: няйнакш, узброены чалавек хоча зрабіць іхняму галоўнаму святару нешта благое ці ўвогуле забраць яго для расправы.

Гэтая нязвыклая цішыня ды пільныя таемныя позіркі, якія Архелай адчуваў на сабе, прыгняталі яго: здавалася, невыказны страх вісіць у паветры.

Архелаю, вядома ж, хацелася, каб Вірсавія згледзела яго здалёк, выбегла насустрач, ён рэзка нацягнуў бы аброць, ад чаго жарэбчык узняўся б на дыбкі, Вірсавія, напэўна, спало-

халася б, а ён спрытна саскочыў бы і схапіў тоненькае дзяўчо ў абдымкі... Але нічога падобнага не здарылася. Каля сядзібы Іуды было вусцішна гэтак жа, як і паўсюль навокал. Архелай, накінуўшы край аброці на каменны выступ, паправіў на сабе добра-такі пакамечаную за гэтыя мітуслівыя дні вопратку, далонню збольшага прыгладзіў непаслухмяныя бялявыя валасы і ступіў у двор. Сагнутым пальцам лёгка пастукаў у дзверы. Ніхто не адгукнуўся. Гэта зусім насцярожыла Архелая, надзея на тое, што зараз ён пабачыць Вірсавію, хоць яшчэ і не згасла, але затрапяталася, скурчылася ў ягонай душы.

Павольна расчыніўшы дзверы, юнак з прыхаду нікога не заўважыў, і толькі ў глыбіні пакоя, у паўцемрадзі, вочы згледзелі не надта самавіты ложак, на якім, падобна, знаходзілася жывая істота. Архелай падышоў бліжэй. На ложку ляжаў ссівелы стары чалавек, цела яго нічым не было прыкрытае. Павекі старога, хоць і прымружаныя, злёгку ўздрыгвалі, і гэта выдавала, што ён не спіць.

— Епіскап Іуда? — ці то спрабуючы звярнуць на сябе ўвагу, ці то пытаючыся, прыглушана мовіў Архелай, хоць чамусьці не сумняваўся, што гэта і ёсць бацька Вірсавіі.

Стары маўчаў. Пасля подлага ўдара Акілы, а найболей з-за таго, што моцна стукнуўся галавою аб сцяну, Іуда ўжо чацвёрты дзень быў прыкаваны да ложка, а калі спрабаваў устаць, нават прыўзняцца, пачынала ванітаваць, перад вачыма плылі чорныя кругі.

Пасля адыходу Акілы епіскапу не давялося чакаць помачы доўга, адразу ж у ягоную хату набілася процьма людзей, Іуду перанеслі на ложак, а саматужная і зусім састарэлая мясцовая лекарка Кармэла, прысеўшы на краёчак і абмацаўшы галаву беспрытомнага Іуды, загадала ўсім неадкладна выйсці з хаты, бо епіскапу, калі ён, дай Божа, ачуняе, найперш спатрэбіцца спакой.

Потым Кармэла цэлую ноч рыхтавала нейкія зёлкі, вядомыя толькі ёй адной, і наказала мажной суседцы епіскапа Ніры, якая Гіадахвоцілася стаць сядзелкай, паіць імі Іуду тры разы на дзень увесь гэты час. Ніра амаль не адыходзіла ад нямоглага старога, хоць вялікай патрэбы ў тым не было, хіба што

толькі для таго, каб праганяць наведнікаў, занепакоеных здароўем святара, якія напачатку ішлі сюды цугам, нягледзячы на забарону Кармэлы.

Зрэдчас Ніра пакідала Іуду аднаго, каб тое-сёе зрабіць на сваім падворку, згатаваць ежу для траіх дзяцей і мужа Шамая, хоць ён і сам упраўляўся як след. Архелай акурат і заспеў Іуду, калі Ніра на кароткі час адышла.

— Епіскап?! — ужо гучней паўгарыў Архелай.

Стары, нарэшце, прыўзняў павекі, адгукнуўшыся на незнаёмы голас і ўзіраючыся ў чалавека, ад якога не чакаў нічога добрага.

— Што з табою? Чаму ты спіш сярод белага дня? Ці, можа, захварэў?

Іуда ці не паспеў, ці не здолеў нешта адказаць, аднак Архелай спуджана здрыгануўся, бо пачуў за спінаю грубы жаночы голас:

— Адыдзі ад яго! Ці не бачыш, што старому няможацца? I ўвогуле — што табе трэба, якога ляду ты сюды прыйшоў?

Ніра, згледзеўшы каля суседняга падворка жарэбчыка, маланкай сіганула ў хату Іуды, каб засцерагчы ці нават абараніць епіскапа ад невядомага прыхадня.

Архелай рэзка павярнуўся, убачыў перад сабою магутную, аж занадта таўстую кабеціну і зніякавеў, разгубіўся, нібы падлетак, заспеты на шкодзе кімсьці дарослым.

— Я... мне... Я шукаю Вірсавію... — толькі і здолеў пралепятаць збянтэжаны Архелай.

— Вірсавію? — перапытала Ніра. — А хто ты такі, каб яе шукаць?

Юнак ніяк не мог падабраць словы, каб патлумачыць жанчыне, што змусіла яго завітаць сюды, і нечакана нават для самога сябе выпаліў:

— Я кахаю яе!

Няўцямным позіркам Ніра ўперлася ў хлопца, і колькі хвілінаў яны моўчкі пазіралі адно на аднаго.

— I калі ж гэта ты паспеў у яе закахацца? — нарэшце з іранічнай усмешкай запыталася жанчына. — Нешта я дагэтуль тут цябе ніколі не бачыла. Гідон, суседскі хлопчык, сын Мешулама, да Вірсавіі заляцаўся — гэта праўда. Але ж ён смаркач

зусім, ейны равеснік. Зрэшты, і ты вунь ад яго далёка не адышоў — дзіцё дзіцём...

— Якое я табе дзіцё?! — узвіўся Архелай і, каб пацвердзіць сваю даросласць, з гонарам дадаў: — Я, між іншым, у самога Бар Кохбы начальнікам аховы служу!

Ад аднаго толькі імя Бар Кохбы твар Ніры імгненна перакасіўся ад жаху. I як гэта яна адразу не дапяла, што незнаёмы прыхадзень, ды яшчэ коннік, мог быць толькі з іудзейскага войска? Дагэтуль новыя гаспадары горада не чапалі іх, хрысціян, а зараз, мусіць, пачнецца... Нездарма, ох, нездарма завітаў сюды гэты юнак, тым болей што ён, калі не хлусіць, начальнік аховы...

Архелай скмеціў, як змянілася ў твары жанчына, і для сябе патлумачыў гэта не ейным спалохам, а павагаю да ягонага вялікаможнага статусу.

— Дык дзе Вірсавія? — ужо са сталёваю ноткаю ў голасе запытаўся Архелай.

— Я не ведаю... Дый адкуль мне ведаць? Гэта ж не мая дачка... — рашучасць і самавітасць прапалі ў Ніры зусім.

Архелай не ўяўляў, як дамагчыся ад жанчыны праўды. A яна, па ўсім бачна, пра Вірсавію досвед мае... Але ж ён не звер, каб запалохваць ці ўжываць сілу.

— Скажы, я вельмі прашу... нічога благога я Вірсавіі не зычу... Мне б толькі пабачыць яе, — змякчэлым голасам папрасіў юнак.

— Я нічога не ведаю...

У роспачы Архелай ужо хацеў пасунуцца да дзвярэй, але нечакана ззаду, за сваёю спінаю, пачуў ціхі голас старога:

— Падыдзі сюды...

Калі Архелай, крыху схіліўшыся, застыў перад епіскапам, дык пачуў радаснае для сябе:

— Я скажу табе, дзе Вірсавія...

Іуда чуў размову Архелая з Нірай і зразумеў, што за хлопец да яго завітаў. Тады, калі епіскап развітаўся з рабі Рашбі, у хату адразу ж літаральна ўляцела Вірсавія — усчырванелая, узрушаная, з вачэй так і праменілася радасць.

— Татачка, я закахалася! — з парога выгукнула яна і, падбегшы да старога, цмокнула яго ў шчаку.

— Калі ж гэта ты паспела? — разгубіўся Іуда. — Няўжо, нарэшце, Гідона ўпадабала?

— Гідон — харошы хлопец. Але ён для мяне проста сябар... Я закахалася ў іншага!

— I хто ж з нашых хлопцаў можа адчуваць сябе шчаслівым?

— А чаму ты вырашыў, што ён з "нашых"? Ён якраз зусім не наш...

Апошнія словы Вірсавіі насцярожылі Іуду.

— Як гэта?.. Што ж, расказвай...

Вірсавія ніколі не трымала за душою ніякіх таямніц ад бацькі. Дый якія могуць быць асаблівыя таямніцы ў толькі што саспелай дзяўчыны? I Вірсавія распавяла бацьку пра нечаканую сустрэчу з Архелаем, а з-за таго, што памяць у яе маладая, учэпістая, дык яна нават амаль слова ў слова пераказала ўсю размову з упадабаным хлопцам.

Слухаючы Вірсавію, назіраючы, якім шчасцем свеціцца ейны твар, Іуда разумеў, што ў сэрцы дарослай, лічы, дачкі сапраўды ўспыхнула вялікае пачуццё... Гэтаму можна было б толькі парадавацца, бо сапраўднае каханне — дар Божы, і не кожнаму ён даецца. Дый хлопец, які гэтак запаў у душу Вірсавіі, пэўна ж, неблагі. Вунь колькі выпала яму нястач ды нягодаў — не меней, чым самой Вірсавіі. А глядзі жты, не ашчацініўся, не азлобіўся... Адно толькі вярэдзіла думкі Іуды, і ён асцярожна выказаў гэта Вірсавіі:

— Яно ўсё добра, дачушка, але... Хлопец жа твой, Архелай, — прававерны іудзей. А ты ж ведаеш, як яны да нас ставяцца... Каб не было гэта для вас неадольнаю перашкодаю...

Вірсавія імгненна зніякавела, "пагасла" — ёй, закаханай, як кажуць, з першага позірку, і ў галаву не прыйшла гэтая непрыемная акалічнасць. Але ў наступны момант яна зноў ажывілася, зашчабятала:

— А хіба ж нашыя продкі, татачка, некалі таксама не былі прававернымі іудзеямі? Дый увогуле: хіба ж нават язычнікі, не толькі іудзеі, усё часцей не прымаюць нашую веру? Дык чым жа Архелай горшы? Мне здаецца, ён вельмі разумны, а душа ягоная чыстая, шчырая, і яна ўспрыме нашага Хрыста як адзінага Сына Божага...

Іуду не было чым запярэчыць дачцэ. У рэшце рэшт, яму, епіскапу, акурат і належыць збіраць у статак "блудных авечак". Іуда толькі і сказаў:

Пабачым, дачушка... Як Бог дасць...

I вось цяпер, калі абраннік Вірсавіі аб'явіўся ўвачавідкі, Іуда вырашыў, што яго акурат і паслаў Бог. Паўсядзённая турбота за лёс дачкі-прыгажуні апошнім часам не давала яму спакою. Вірсавію пакуль што ўдалося зберагчы ад нахабніка Акілы, але чаго чакаць цяпер ад іудзейскага нашэсця? Іуда хоць і саслаў дачку ў Віфанію, аднак заспакаення гэта не прынесла. Іудзеі зараз убіраюцца ў сілу па ўсёй Палесціне, і немаведама яшчэ, дзе для хрысціян болей бяспечнае месца: тут, у Ерусаліме, ці ў далёкім занядбаным мястэчку. Дык, можа, гэты хлопец, калі ён папраўдзе галоўны ахоўнік самога Бар Кохбы, акурат і здолее абараніць упадабаную ім дзяўчыну ад знявагі і гвалту?

— Я скажу табе, дзе Вірсавія, — ужо гучна, як мог, паўтарыў Іуда і пільна зірнуў у вочы Архелаю. — Дачка мне пра цябе казала... Здаецца, яна таксама закахалася. I моцна... Час цяпер няпросты. Таму я выправіў яе з Ерусаліма. Часова, да лепшае пары... Калі хочаш знайсці Вірсавію, выбірайся ў Віфанію. Там шукай Габрыеля, сына Лірана. Гэта малодшы брат майго суседа Мешулама, які днямі падаўся туды з сям'ёй. A Вірсавія — з імі...

Архелай уважліва выслухаў Іуду, затым, каб выказаць удзячнасць, лёгка паціснуў сваёй рукой схуднелае запясце старога.

— Я абавязкова знайду Вірсавію! — горача паабяцаў ён і адразу ж выказаў спагаду: — Ты, здаецца, захварэў, епіскап? Можа, патрэбная мая помач?

— Ды не, дзякую. Даглядаць мяне ёсць каму...

— Тады я, мусіць, пайду...

Архелай, абмінуўшы дзябёлую постаць Ніры, якая, разявіўшы рот, слухала ўсё моўчкі, пачуў наўздагон умольна-пранікнёныя словы епіскапа:

— Беражы Вірсавію, сынок...

Сэнс Іудавых слоў Архелай усвядоміў ужо на вуліцы, калі адчапляў аброць, яму раптам зрабілася млосна і адначасна

шчымліва-радасна, бо гэтае "сынок" у дачыненні да сябе ён раней ніколі не чуў. На вочы чамусьці нагарнуліся слёзы, Архелай адразу ж выцер іх тыльным бокам далоні і схамянуўся: "Добра, што гэтага не бачыў бацька Вірсавіі. Ён жа, пэўна, падумаў бы: які з цябе абаронца, калі слёз стрымаць не можаш?.."

Напярэймы

Ціней Руф у апошні дзень перад выступам з Ерусаліма ўсё ж спадобіўся паслаць новых ганцоў у Сірыю і Егіпет. Яны павінны былі паведаміць Публію Марцэлу і Тыцыяну, што дзясяты легіён пакідае горад, адсгупае ў Кесарыю, таму знікла патрэба спяшацца на помач. Прынамсі, гэтым Руф нічога не змяніў: і Сірыйскі, і Егіпецкі легіёны ўжо былі ў дарозе.

Ганец ад Руфа пераняў войска Публія Марцэла паблізу Хеннярофа, на ўзбярэжжы Генісарэцкага возера. Марцэл з абурэннем успрыняў вестку пра здачу Ерусаліма, але ў душы парадаваўся: ягоны легіён рухаўся вельмі марудна, бо паўстанне ахапіла ўжо не толькі Іудзею, але і Самарыю, Галілею, неўзабаве магло нават перакінуцца і на Сірыю. Мяцежнікі, жорстка расправіўшыся з гарадскімі і местачковымі гарнізонамі, авалодалі зброяй, і цяпер аказвалі досыць упарты супраціў Сірыйскаму легіёну. Кожнае паселішча даводзілася браць з боем, несці страты, хай сабе і невялікія. Калі так пойдзе і далей, думаў Марцэл, дык не выключана, што ягоны легіён напаткае такі ж лёс, як некалі войска Цэсція Гала. Таму легат, доўга не раздумваючы, своечасова павярнуў свае калоны назад...

А ў Егіпет апошні ганец Руфа так і не трапіў. Хоць на захадзе ад Ерусаліма паўстанне пакуль што не ўвабралася ў поўную сілу, аднак мяцежнікі ўжо кантралявалі некаторыя дарогі, і яны акурат перахапілі Руфавага табілярыя каля Адалама. Таму XXII Егіпецкі легіён, нікім не папярэджаны, рухаўся ў напрамку да Ерусаліма, прычым досыць імкліва, бо супраціву на ягоным шляху амаль не было.

Прэфект Тыцыян не гарэў жаданнем выпраўляцца ў далёкі і, хутчэй за ўсё, небяспечны агмен. Узначальваць войска ён

даручыў легату Марку Юнію — спрактыкаванаму і мужнаму ваяру.

Перш чым стаць легатам, Марк Юній з дзясятак год адслужыў ваенным трыбунам — кіраваў кагортай. Апошнім часам у Егіпце, дзе XXII легіён уваходзіў у склад гарнізона, было спакойна, бітвы, як некалі, не выхоплівалі з вайсковых шэрагаў ахвяр, легіянеры амаль не мяняліся. Таму кожнага з іх легат ведаў у твар.

Напачатку, пакуль легіён не выбраўся з Егіпта, Марк Юній загадаў рухацца ў карэ: калона нагадвала чатырохкутнік з чатырма франтамі і абозам пасярэдзіне. А ўжо на іудзейскай зямлі легіён перастроіўся ў тры калоны, прычым кожная маніпула трымала паперадзе ўласны абоз. Такі маршавы рух быў звыклым для рымскага войска, калі ў любы момант можна чакаць нападу непрыяцеля. У Іудзеі акурат гэтак і было.

Пра тое, што з Сірыі і Егіпта высунуліся вайсковыя злучэнні, у Ерусаліме даведаліся праз некалькі дзён. Праўда, вестка аб тым, што Сірыйскі легіён павярнуў назад, да вушэй Бар Кохбы пакуль што не даляцела. Таму, калі ён абмяркоўваў з Акібам план дзеянняў, ім уяўлялася, што давядзецца змагацца, так бы мовіць, на два франты.

Сімона, па праўдзе кажучы, трохі абцяжарвала і нават прыгнятала тое, што ён змушаны кожнае важлівае рашэнне ўзгадняць з Акібам. "Хай бы займаўся стары сваімі святарскімі справамі, — думаў ён, — і не лез туды, у чым нічога не петрыць". Аднак жа ўголас незадаволенасці ніколі не выказваў, як і цяпер, калі Акіба паклікаў яго да сябе, каб даведацца, што думае камандзір пра навіслую пагрозу.

— Я прапаную раздзяліць нашае войска на дзве часткі, — адразу ж заявіў Бар Кохба, бо над гэтым рашэннем думаў амаль усю ноч і яно выспела ў галаве як самае лагічнае, правільнае і канчатковае.

— I што далей? — з насцярогаю запытаўся Акіба.

— Адну частку, найболей баяздольную, мы пашлём напярэймы Егіпецкаму легіёну. Ад яго, як мне здаецца, сыходзіць галоўная небяспека. У заходнім кірунку ў нас прыхільнікаў не ўдосталь, дый гарадоў-паселішчаў на шляху рымскага войска

няшмат, таму яно вось-вось з'явіцца ў нас перад носам. Сірыйскаму ж легіёну ў Галілеі, ды нават і ў Самарыі, будзе нясоладка — там ужо, можна сказаць, наша тэрыторыя. I яшчэ невядома, ці здолеюць рымляне ўвогуле прабіцца да Ерусаліма...

— Калі маеш упэўненасць, што з сірыйскага напрамку пагрозы нямашака, дык навошта тады дзяліць нашае войска на дзве часткі? Ці не лепей усім кагалам наваліцца на Егіпецкі легіён і знішчыць яго адным махам? Дый увогуле: ці варта ісці напярэймы рымлянам? Можа, хай яны наблізяцца да Ерусаліма, і тут, у прыгарадзе, дзе мы здолеем як след падрыхтавацца, зрабіць умацаванні, сустрэнем іх як след...

— У мяне няма цвёрдай упэўненасці, што сірыйскае войска не праб'ецца да Ерусаліма. А калі праб'ецца? Тут яно злучыцца з Егіпецкім легіёнам, і нам будзе значна цяжэй адужаць іхнія аб'яднаныя шэрагі. Рымлян трэба біць паасобку... Я думаю, дваццаці пяці тысяч нашых лепшых ваяроў будзе досыць, каб разграміць Егіпецкі легіён. Астатнія хай застаюцца тут — на выпадак, калі "сірыйцы" ўсё ж з'явяцца паблізу Ерусаліма...

Акіба разумеў, што на гэты раз Бар Кохба мае рацыю, хоць яму не хацелася, каб Сімон адчуў сябе паўнавартасным камандзірам і, крый божа, заганарыўся. Але ж ягоны план, мусіць, найлепшы, таму галоўны святар, зрабіўшы доўгую зацятую паўзу, даў згоду:

— Хай будзе па-твойму...

Праз гадзіну ганцы-ад'ютанты разляцеліся па Ерусаліме і ягоных ваколіцах, каб данесці да асобных вайсковых атрадаў загад: заўтра з раніцы выступ. Архелай абраў для сябе накірунак на поўнач, дзе ў асноўным знайшлі сабе прытулак мясцовыя апалчэнцы, тым лікам і атрад Яная. За час, хай сабе і кароткі, калі яны яшчэ не з Бар Кохбам, а з Бар Козібам прыжываліся ў асяродку местачкоўцаў, хлопцу ўспадоб прыйшліся гэтыя бясхітрасныя, простыя дзецюкі, у якіх на руках пакуль што свяціліся мазалі не ад зброі, а ад сякеры ці рыдлёўкі... Архелай асабліва ўпадабаў гаваруна Нахума, можа, таму, што яны былі амаль аднагодкі, мелі агульныя інтарэсы. Хлопец пры любым зручным выпадку імкнуўся заскочыць да сваіх колішніх сяброў хоць на хвілінку, а тыя з радасцю яго сустракалі і, чаго ўжо таіцца, найчасцей распытвалі пра Бар Кохбу...

На гэты раз у Архелая было мала часу на размовы, бо наведаць належала не адзін атрад, таму ён адразу ж прыгарцаваў на сваім жарэбчыку да Яная, які нешта даводзіў цыбатаму Ювалю, і яшчэ на хаду прагарлаў:

— Янай’ Заўтра ў паход! Будзем біцца, нарэшце, з рымлянамі!

А калі жарэбчык стаў, як укапаны, дадаў:

— Пойдзем напярэймы егіпецкаму войску. Прычым заўваж: выпраўляемся не ўсе, толькі лепшыя... Так што ганарыся!

— А калі выступаем? — стрымана запытаўся Янай.

— Заўтра з самае раніцы. Будзьце напагатове! Пагаманілі бы яшчэ, ды гэтым разам няма калі —трэбаіншым паведаміць. Але нічога, часу ў паходзе мецьмем шмат, каб нагаварыцца. Так што бывай’ — з гэтымі словамі Архелай панукнуў жарэбчыка, і той, спачатку ўздыбіўшыся, паскакаў далей.

Архелай не хаваўузрушанасці ад весткі пра заўтрашні паход, і яму здавалася, што з гэткаю ж радасцю яе ўспрымуць і астатнія. Яму, маладому і неўтаймаванаму, не думалася, што гэты паход, магчыма, прынясе калецтва ці нават смерць...

Адно толькі вярэдзіла душу Архелая: ён збіраўся адпрасіцца ў Бар Кохбы на два-тры дні, каб наведаць Віфанію, дзе знайшла прытулак Вірсавія, але, на жаль, цяпер давядзецца адкласці свой намер на няпэўны час...

Пагром

Паступова Іуда акрыяў. Ён ужо самастойна ўставаў з ложка, часам выбіраўся з хаты, каб пабыць на сонейку. Адно толькі і дакучала — злёгку ванітавала. Ніра ўсё радзей наведвала старога, хіба толькі для таго, каб прынесці зукую-сякую ежу, хоць і ў гэтым Іуда не меў вялікае патрэбы: есці яму не хацелася.

Як толькі стала вядома, што епіскапу палепела, да ягонае хаціны пацягнуліся людзі. Хто проста цікавіўся здароўем, а хто ўжо хацеў атрымаць нейкую параду.

Аднаго разу, калі Іуда быў акурат на дварэ, сваімі падслепаватымі вачыма ён згледзеў у канцы вуліцы дзве вельмі зна-

ёмыя постаці. Спярша здалося, што гэта нейкая мроя ў недалечанай галаве, але па меры таго, як постаці набліжаліся, расло перакананне, што памылкі няма.

Па вуліцы, ледзьве перастаўляючы ногі, брылі Вірсавія і суседскі хлопец Гідон, якія, на здаровы сэнс, зараз павінны быць у Віфаніі. У душы старога варухнулася нешта трывожнае, нядобрае...

Ужо каля самага падворка Вірсавія, па ўсім бачна, зняможаная далёкай дарогай, знайшла ў сабе сілы і подбегам кінулася да бацькі. Нічога не кажучы, яна ўторкнулася тварам у рабрыстыя грудзі Іуды, які лёгка абняў дачку і па тым, як уздрыгваюць дзявочыя плечы, зразумеў, што Вірсавія бязгучна плача.

Гідон спыніўся воддаль, апусціўшы вочы долу, моўчкі перамінаўся з нагі на нагу. Вопратка на ім, як паспеў згледзець Іуда, чамусьці месцамі была парваная, абдзёртая, на нагах — ніякага абутку, пальцы на іх крывяніліся ад доўгай хады па камяністых сцежках.

Перш чым распытваць, Іуда паспрабаваў супакоіць дачку, паўтараючы адны і тыя ж словы:

— Ну годзе, годзе... Няма на свеце гора, вартага твае слязінкі...

Нарэшце Вірсавія крыху суцішылася, падняла-скіравала вільготныя вочы на бацьку і з неймавернаю тугою мовіла:

— Ёсць, тата, ёсць такое гора...

Іуда толькі цяпер заўважыў, што твар дачкі нейкі ссохлы, нават састарэлы, а ад былое заўсёднае гарэзлівасці ў вачах не засталося і следу.

— Хадземце ў хату, чаго на людзях смылець, — паспешліва сказаў Іуда і, трымаючы Вірсавію за плечы, павёў яе на падворак.

Гідон адрачона пацёгся за імі.

Амаль гадзіну Іуда моўчкі слухаў жахлівы аповед Вірсавіі і Гідона, якія наўзахлёб, перабіваючы адно аднаго, выплёсквалі на старога свой боль і адчай...

Да Віфаніі сям'я Мешулама дабралася без прыгодаў, хоць шлях быў няблізкі і нават небяспечны: адчуўшы слабіну ўлады, на дарогах шасталі шайкі рабаўнікоў, нападалі на адзінокіх

вандроўнікаў, а часам і на цэлую гурму ўцекачоў-перасяленцаў.

Габрыель сустрэў старэйшага брата і ягоную сям'ю з непрыхаванай радасцю, але з вачэй зыходзіла прытоеная трывога.

— Неспакойна ў нас тут, — адразу ж папярэдзіў ён Мешулама. — Рымскі гарнізон пакінуў горад, дык іудзеі асмялелі, абнахабіліся, на нас, хрысціян, пазыркваюць коса...

У Віфаніі, у адрозненне ад Ерусаліма, хрысціяне жылі не ў адзіным адасобленым месцішчы, іхнія сядзібы былі раскіданы па ўсім горадзе, на сумесныя набажэнствы паслядоўнікі Хрыста збіраліся амаль што таемна і кожны раз на новым месцы.

У Габрыеля ў самога было чацвёра дзяцей, а тут яшчэ плойма Мешулама... Аднак жа неяк месціліся, хоць начаваць даводзілася на падлозе і суцэльным пластом.

Зрэшты, іх, начэй, было ўсяго дзве. Габрыель спадзяваўся, што неўзабаве рымляне зноў прыйдуць у горад і ўвогуле разгоняць гэтую іудзейкую смуту, усталююць ранейшы парадак, і тады Мешулам зможа вярнуцца ў Ерусалім. Але здарылася акурат наадварот.

Нечакана даляцела пагалоска, што рымскі гарнізон пакінуў, а войска Бар Кохбы ўступіла ў Ерусалім. Іудзеі Віфаніі ўспрынялі гэта як канчатковую перамогу над акупантамі, іхняй радасці не было межаў. Разам з радасцю вонкі выплюхнулася і злосць, якая назапашвалася ў душах дзесяцігоддзямі. Вядома ж, найперш яна скіравалася на рымскіх прыгнятальнікаў, але ж іх побач ужо не было, яны сышлі, тую злосць усё адно патрабавалася на кімсьці спагнаць, інакш пачуццё перамогі не было б такім усеабдымным, паўнавартасным.

I ахвярамі сталі хрысціяне.

У Віфаніі рымляне не перашкаджалі ладзіць ім набажэнствы, а ўпотайкі хрысціяне збіраліся хутчэй з-за таго, што небяспека сыходзіла ад іудзеяў, якія лічылі хрысціян запраданцамі.

Таму не дзіўна, што, нібы сам па сабе, па горадзе надвячоркам пранёсся кліч:

— Бі хрысціян!

Гідон і Вірсавія не бачылі, як на падворак Габрыеля ўварваўся раз'ятраны натоўп, бо акурат вярталіся з прагулкі па

горадзе: вольнага часу было шмат, і хацелася хоць збольшага з ім пазнаёміцца. Яшчэ здалёк яны пачулі крыкі, лямант, плач дзяцей. Падворак, дзе ім далі прытулак, быў за паваротам, таму яны не ўбачылі, але чамусьці адчулі, што нейкі вэрхал творыцца менавіта на сядзібе Габрыеля. Гідон і Вірсавія кінуліся бегчы, каб як мага хутчэй даведацца, што здарылася, але ім напярэймы аднекуль выскачыла суседка Габрыеля цётухна Ніцана, перагароджваючы шлях, раскінула ўшыркі рукі і прыглушаным голасам, каб пачулі толькі яны, выдыхнула:

— Дзеткі, не трэба туды, не хадзіце! Там страшна! Вас там заб'юць!

Гідон адштурхнуў Ніцану, каб бегчы далей, бо там былі ягоныя бацькі, браты і сёстры, якім, відавочна, пагражала нейкая небяспека. Аднак жанчына ззаду схапіла яго за апратку і ўжо ўголас узмалілася:

— He хадзі туды, не хадзі! Там іх шмат, і ты ўжо нічым не дапаможаш! Толькі загубіш самога сябе’

Хлопец вырваўся з рук Ніцаны, але яго спыніў нечаканы вокліч Вірсавіі:

— Гідон! Пачакай! Трэба спярша прыглядзецца...

Дзявочае сэрца падказала ёй, што варта паслухацца Ніцаны, бо там робіцца нешта сапраўды жахлівае, і яны нічым дапамагчы не змогуць, а толькі здарыцца яшчэ большая бяда.

— Правільна, дзеткі, правільна! — засакатала Ніцана. — Ідзіце лепей за мной — бокам, бокам, і на мой падворак, там я вас схаваю. Перачакаеце гэтую навалу...

Ніцана, як і ейны абручнік Эльдад, былі прававернымі іудзеямі. Аднак яны не мелі ніякай нянавісці да Габрыеля, хоць той і прыняў хрысціянскую веру. Найперш ён быў для іх суседам — добрым, спагадлівым, зычлівым, з якім не адзін дзясятак год давялося пражыць поруч, у галодныя часіны дзяліцца апошнім праснаком. I дзеці іхнія сябравалі, ніколі не "грызліся". А калі да Габрыеля два дні таму перабралася сям'я Мешулама, дык Ніцана і Эльдад, разумеючы, як цяжка цяпер давядзецца суседу, прынеслі яму паўмеха пшаніцы і збан аліўкавага алею. Калі ж ні з таго ні з сяго на сядзібу Габрыеля з каламі, з ланцугамі накінулася цэлая гайня дзецюкоў — добрых два дзясяткі — ні Эльдад, ні Ніцана нічым ім памагчы не змаглі...

Іхнія сэрцы абліваліся крывёю, калі яны з-за агароджы назіралі, як з халупы Габрыеля выцягваюць самога гаспадара, ягоную жонку Аялу, Мешулама, а следам выкідваюць на падворак і дзяцей. Гулка вухкалі аб целы калы, мужчыны стрымана стагналі, жанчыны галасілі, але найболей разрывалі сэрцы пранізлівыя крыкі дзяцей... I кроў, шмат крыві, якая цякла амаль ручаінамі...

У Ніцаны ўжо не ставала сіл бачыць гэты гвалт. Захлынаючыся слязьмі, затыкаючы пальцамі вушы, каб не чуць жудасны лямант, яна выскачыла на вуліцу і пабегла як далей. I тут ёй акурат і патрапіліся на вочы Гідон і Вірсавія — маладыя, прыгожыя хлопец і дзяўчына, з якімі яна хоць і не паспела пазнаёміцца, але бачыла ў суседавай хаце. Уцяміўшы, якая небяспека чакае маладзёнаў, Ніцана схамянулася, прымусіла сябе супакоіцца і кінулася ім насустрач...

Ніцана правяла Гідона і Вірсавію ўздоўж агароджы, з супрацьлеглага боку ад хаты, і яны прашмыгнулі ў двор. Там ужо стаяў Эльдад, нібы чакаючы іх, а на справе ён таксама не змог назіраць за крывавай бойняй.

Хата засланяла падворак Габрыеля, таму Вірсавія і Гідон маглі толькі ўявіць, што там дзеецца. Крыкі і енкі былі настолькі жудаснымі, што Гідон не вытрымаў, развярнуўся і памкнуўся з двара, аднак Эльдад, мажны, каржакаваты дзяцюк, прадчуваючы нешта падобнае, зрабіў скачок наперад і павіс у Гідона на плячах — той ажно паваліўся на зямлю. Эльдад ашчаперыў яго аберуч і сціснуў так, што ў юнака перацяла дых.

— Супакойся, астынь! — гаркнуў Эльдад. — Пашкадуй сябе і дзяўчыну сваю. Дый маю сям'ю таксама. Яны і з нас не злітуюцца, калі згледзяць, што вы ў маім двары хованку знайшлі. Ідзі ў хату... — Эльдад аслабіў хватку, прыўзняў Гідона і падштурхнуў да дзвярэй, якія абачліва расчыніла Ніцана. Следам увайшла і Вірсавія. Яна калацілася ўсім целам.

Гвалт на падворку Габрыеля доўжыўся з паўгадзіны. Гідон яшчэ некалькі разоў парываўся кінуцца на помач радні, аднак дарогу яму заступаў шырокі, як сцяна, Эльдад.

Калі ўсё заціхла, Эльдад скамандаваў жонцы:

— Схадзі туды, зірні, што да чаго... А я на ўсялякі выпадак хлопца пакуль што тут прытрымаю...

Ніцана паслухмяна падалася з хаты, абышла яе і з асцярогаю, хоць ёй самой нічога не пагражала, сгупіла ў суседскі двор. Ён быў заліты крывёю, аднак на зямлі Ніцана не ўгледзела ніводнага цела — ні мёртвага, ні жывога. "Можа, у хату пасцягвалі?" — падумала яна і сгупіла ў цёмны праём, дзе некалі месціліся дзверы, якія цяпер, сарваныя, валяліся побач.

У хаце, узіраючыся ў паўзмрок, Ніцана здолела разгледзець, што ўсё тут перавернута, раструшчана, разбіта. Але целаў не было. "Мусіць, забралі з сабой, каб недзе закапаць, як бадзяжных сабак, пабаяліся, што сатлеюць, дык смуроду не абярэшся... — прыйшла да высновы жанчына. — Нелюдзі!"

Аднак, калі яна вярнулася ў сваю хату, сказала зусім іншае: — Няма там нікога.

I, перакінуўшыся позіркамі з Эльдадам, дадала:

— Мусіць, моцна збіўшы, павялі куды-небудзь у цямніцу... Жывыя яны, жывыя, мне чамусьці гэтак здаецца!

Вірсавія зразумела, што яна нешта не дагаворвае, нават хлусіць, каб толькі іх заспакоіць і суцешыць. Гідон жа памкнуўся да дзвярэй, каб пабачыць усё на свае вочы, аднак шлях яму перагарадзіла ўжо Ніцана.

— Я ж сказала: няма там нікога. Дык чаго ты туды паткнешся? Хата пустая... — жанчына не хацела, каб юнак пабачыў заліты крывёю двор, аднак Гідон адштурхнуў яе, выскачыў з хаты...

Вярнуўся ён прыгорблены, з апушчанымі плячыма, увесь у слязах.

— А ты, дачушка, туды не ідзі, — папрасіла Вірсавію Ніцана. — He для дзявочых вачэй тое відовішча... Давайце лепш вырашаць, што далей рабіць, дзе вам прытулак шукаць. Я дык прапаную ў нас застацца. У нас вунь трое дзяцей, — яна кіўнула на куг, дзе зашыліся і ўвесь гэты час, перапалоханыя, бязгучна сядзелі хлапчаняты. — Дык і для вас месца знойдзецца. Якнебудзь пражывём... А тое, што вы хрысціяне, дык гэта на ілбах не напісана.

— Нас жа бачылі людзі, калі мы сюды прыбіліся, — сумна запярэчыла Вірсавія.

— Якія людзі? Хіба што суседзі. А суседзі ў нас харошыя, людскія, яны вас не выдадуць.

— He, нам тут заставацца нельга ніяк, — ужо болей цвёрда выказалася Вірсавія. — I для нас небяспечна, і вам можа перапасці — самі ж казалі...

— Дык куды ж вы паткнецеся?

— У Ерусалім, да таты. Праўда, Гідон?

Хлопец толькі моўчкі кіўнуў галавою, бо ад убачанага жаху не змог вымавіць ні слова.

— А чаму ж вы думаеце, што ў Ерусаліме не тое ж самае дзеецца? — уклініўся ў размову Эльдад.

— He можа такога быць... Там нас многа... Мы зможам маліцца...

Ніцана сабрала для іх клунак наедку, і тым жа вечарам Гідон і Вірсавія выбраліся ў дарогу...

Выслухаўшы аповед дзяцей, Іуда хвіліну-другую памаўчаў — яго самога апанавала здранцвеласць пасля пачутага. Затым ціха мовіў:

— Мусіць, гэтага варта было чакаць...

— Дык што, татачка, і нас усіх тут пераб'юць? — жахнулася Вірсавія.

— He ведаю... Пакуль што ціха. Але вы ўжо дарослыя — павінны ўсё разумець... Падзецца нам няма куды. Будзем спадзявацца на Бога... А ты, — звярнуўся ён да Гідона, — жыві разам з намі. Хіба што начаваць будзеш у сваёй хаце, бо месца ў нас, сам бачыш, мала...

Нечаканы манеўр

Спёка стаяла невыносная, на бязвоблачным небе сонца здавалася курыным жаўтком на патэльні.

Егіпецкі легіён рухаўся ўжо не так борздка, як спярша, хоць і злагадна: легат Марк Юній не паслабляў дысцыпліны, захоўвалася ўсё тое ж карэ.

Атраду спекулаторасаў было загадана весці больш глыбокую разведку, чым звычайна, і не столькі для пошукаў месца наступнай лагернай стаянкі, колькі для выяўлення войска мяцежнікаў. Да Ерусаліма заставалася ўсяго пяць-шэсць дзён хады, і легата не пакідала прадчуванне, што Бар Кохба пасп-

рабуе паставіць заслону на подступах да горада. Ягонае прадчуванне спраўдзілася.

Спачатку за даляглядам узнялося густое воблака куравы, a затым з яго вынырнуў атрад спекулаторасаў — коннікі несліся наўскач, галопам. Відавочна, што яны спяшаліся паведаміць нешта задужа важнае, бо дзень толькі распачынаўся і іншай патрэбы, як данесці вестку пра блізкага непрыяцеля, у разведчыкаў быць не магло.

Легат нацягнуў аброць, супыняючы свайго каня, услед застыла на месцы і ўся калона. Цэнтурыён Пізон, які ўзначальваў атрад разведчыкаў, спешыўся, увесь узмакрэлы, запылены, шпарка падышоў да легата.

— Там, наперадзе, мяцежнікі...

— Колькі іх? — без аніякай трывогі запытаўся Марк Юній.

— Шмат. Ці не ўсё іхняе войска. Блізка мы не падбіраліся, але і здалёк было бачна, што не меней як тысяч трыццаць — канца-краю не згледзіш.

— Яны стаяць ці рухаюцца?

— Рухаюцца, але ўсё адно што стаяць. Там жа, лічы, натоўп. Сунуцца хто як можа — на дарогу не зважаюць. Коннікаў амаль няма. Мітусяцца, адзін аднаму замінаюць...

— Як далёка яны адсюль?

— Калі іхняе хады, дык на гадзіны тры.

Марк Юній на кароткае імгненне задумаўся, затым акінуў вокам далягляд. Наўсцяж — амаль што пустэча, толькі дзенідзе пухірамі павыскоквалі ўзгоркі. Конча прыняўшы нейкае рашэнне, легат галёкнуў трубачу:

— Падавай сігнал на адступленне! Перадаць па калоне: паварочваемся і рухаемся ў адваротным напрамку!

Раздаўся пранізлівы гук тубы, які прымусіў легіянераў застыць у недаўменні. Але памылкі не было, бо адразу ж па шэрагах, як імклівая хваля, панесліся словы:

— Паварочвацца і рухацца назад...

— ...Рухацца назад...

— ...Назад...

Для таго, каб павярнуць калону, хапіла некалькіх хвілінаў. I вось ужо ар'ергард стаў авангардам. Адно што з абозамі давялося трохі павалэндацца — зарыпелі, застагналі, ледзь не

перакульваючыся, вымалёўвалі паўкругі павозкі1.

— Марк, у чым справа? — да легата прыгарцаваў трыбун першай кагорты Катул.

— Мяцежнікі блізка, — коратка патлумачыў легат. — Увязвацца ў бітву тут — рызыкоўна. Абшар неспрыяльны. Як вокам кінуць — пустэча. А іх нашмат болей. Мы не зможам як след прыкрыць флангі. Аблепяць з усіх бакоў, як мухі, і паспрабуй іх адгані...

— Дык якая ў цябе задума?

— Сустрэнем іх там, дзе разбівалі апошні лагер. Лепшага месца і прыдумаць немагчыма...

I Марк Юній, нічога болей не сказаўшы, паскакаў у новую галаву калоны.

Праз дзве гадзіны легіён увайшоў у шырокую лагчыну, прашпацыраваў праз яе і спыніўся на заходнім схіле спадзістага ўзвышша, за якім пачыналася не надта высокая, але ўсё ж горная града. Напярэдадні менавіта тут лагер быў разбіты нездарма.

Рымскае войска да выбару месца для стаянкі, хай сабе і часовай, на адну ноч, ставілася вельмі адказна і прыдзірліва. Лагеру належала месціцца на ўзвышшы ці на схіле гары — каб далягляд быў шырокім і непрыяцель не мог заспець знянацку. He болей чым за гадзіну вырастаў цэлы горад — з шатром для камандзіра, з асобнымі намётамі для трыбунаў і прэфектаў дапаможнага войска, з вуліцамі і галоўнай плошчай... Асаблівая ўвага надавалася ўмацаванню лагера. Вакол яго абавязкова насыпаўся вал, перад якім, натуральна, утвара-

1 Легіянеры ніколі'не пярэчылі сваім камандзірам — тым / моцным было рымскае войска. За непаслушэнства, нават самае дробнае, чакала смяротная кара. Напрыклад, консул Манлій за парушэнне свайго загаду бязлітасна расправіўся з уласным сынам. Кара ў войску пужала не столькі смерцю, колькі ганьбаю. Асуджанага забівалі палкамі ягоныя ж паплечнікі. У Рыме так каралі толькі рабоў. Зрэдчас, калі ў вінаватага знаходзіліся памякчальныя абставіны, прысуд яму таксама змякчаўся: проста адсякалі галаву. Смяротная кара магла напаткаць і салдатаў цэлай маніпулы — калі яна пакінула месца бітвы. У такім выпадку военачальнік прызначаў дэцымацыю. Перад строем легіёна вінаватыя, разбіўшыся па дзесяць чалавек, кідалі жэрабя, якое наканоўвала ганебную кару для аднаго з кожнай дзясяткі. Усіх астатніх пераводзілі на харч з аўса і ячменю, як коней і мулаў — ажно да тае пары, пакуль маніпула не вызначалася і не вяртала сабе гонар у баі...

лася канава, хай сабе і не надта глыбокая, але ж трэба ўлічваць, што тады зазвычай біліся пешшу, і той, хто стаяў звысака, меў значную перавагу. У вал утыркаліся завостраныя калы, якія салдаты заўсёды насілі з сабою, і праз гэты частакол непрыяцелю амаль немагчыма было прарвацца.

Вал і канава на пакатым схіле ўжо меліся, заставалася толькі узвысіць, паглыбіць, ашчацініцца каламі — і вось табе гатовая крэпасць. Аднак намеру абараняцца Марк Юній не меў. Ён загадаў легіёну спыніцца акурат на сярэдзіне лагчыны і рыхтаваць зброю. А на месца былога лагера, у тыл, пасунуліся абозы.

Легат, склікаўшы ваенных трыбунаў, выклаў ім свой план на непазбежную і вельмі блізкую бітву...

Ландшафт быў адметны для гэтай мясцовасці, а для рымскага войска вельмі спрыяльны. Горы, якія распачыналіся ззаду, забяспечвалі легіёну надзейны тыл. Уздоўж лагчыны, па яе абодвух баках, таксама цягнуліся горы, прычым абрывістыя, скалістыя, іх немагчыма будзе абысці, калі мяцежнікі надумаюць ударыць з флангаў. Гэтыя горы амаль змыкаюцца наперадзе, перад уваходам у лагчыну, іх разразае толькі невялікая прагаліна, скрозь якую і пракладзена дарога. Лагчыну можна было б параўнаць з бутэлькай, а прагаліну паміж скаламі — з ейным горлычкам.

— Марк, а ці не лепей проста перакрыць уваход у лагчыну — і ўвесь клопат? — выказаўся Катул.

— Вядома ж, прасцей, — усміхнуўся легат. — Але ж гэта залежыць ад таго, якую мэту перад сабою ставіш. Калі абараняцца, каб захаваць свае жыцці, то найлепшага плана не прыдумаеш. Але ж ці для гэтага мы сюды прыйшлі? Мы тут для таго, каб перамагаць...

Бітва

У войску Бар Кохбы таксама былі свае "спекулаторасы", магчыма, нават болей надзейныя і прафесійныя, бо выведку ім даводзілася рабіць у родных ці знаёмых мясцінах. Зрэшты, у выведцы асаблівай патрэбы не было, бо Сімон і так мог адсоч-

ваць, дзе знаходзіцца Егіпецкі легіён: іудзеі-местачкоўцы, што жылі абапал дарогі, неслі вестку аб рымлянах паперадзе калоны — ад паселішча да паселішча. Таму Бар Кохба зусім праз кароткі час даведаўся, што войска непрыяцеля раптоўна павярнула назад. Гэта было для яго нечаканкаю. Прычым непажаданаю.

Бар Кохба разлічваў сутыкнуцца з ворагам менавіта тут, на роўным і амаль пустынным абсягу, дзе колькасная перавага ягонага войска можа быць вызначальнай, а спадзеў на адкрытыя флангі акурат супадаў з думкамі Марка Юнія.

Аднак жа рымляне чамусьці адступаюць. Чаму? Мусіць, проста пабачылі, якое вялікае іудзейскае войска, і вырашылі вярнуцца ў Егіпет — да такое кончае высновы прыйшоў Бар Кохба. Іншага, магчыма, гэта ўзрадавала б, але толькі не Сімона. Ён прывёў сюды такую шматлікую армію не для таго, каб напалохаць рымлян, а каб іх разбіць, знішчыць, дабіцца безумоўнай перамогі і тым самым давесці ўсяму народу, што ён сапраўды Месія.

— Архелай! — клікнуў Бар Кохба свайго галоўнага ад'ютанта-ахоўніка, які ехаў трохі ззаду. — Хай твае хлопцы праскачуць уздоўж войска і перададуць, што трэба паскорыць крок. Рымляне зусім блізка, і яны адступаюць. Мы не можам даць ім сысці. Рухацца як мага хутчэй!

I, нібы ў пацверджанне ўласных слоў, Бар Кохба злёгку прышпорыў свайго каня.

Ніякіх разведчыкаў наперад Сімон ужо не накіроўваў. Дый навошта? Вораг — вось ён, зусім блізка, застаецца толькі ззаду; з ходу накінуцца на яго, магчыма, нават знянацку.

Іудзейская раць паскорыла рух амаль удвая, найміты і асабліва апалчэнцы, даведаўшыся пра тое, што вораг забаяўся і ўцякае, гэтак узрушыліся, іх ахапіў такі паляўнічы азарт, што ўсе ўжо не проста ішлі хуткаю хадою, а пусціліся подбегам.

Пустэльная частка мясцовасці заканчвалася, на даляглядзе вымалёўвалася зубчатая горная палоска, а рымскага войска вочы так і не намацвалі. Бар Кохба вельмі пашкадаваў, што не ўдалося заспець ворага хоць бы ў перадгор'і, дзе зрабіць наскок было б лацвей. Але ён не даў войску каманду спыніцца, Сімо-

на ўжо запаланіла неадольнае жаданне разбіць рымлян дзе б там ні было — хай сабе і ў гарах.

Толькі перад горнаю градою іудзейскаму войску давялося запаволіць рух, бо дарога ўгрызалася ў скалы, па ейных узбочынах прасоўвацца было ўжо немагчыма. Бар Кохба, а следам за ім Архелай з ахоўнікамі першымі ўляцелі ў горную пашчу, праскакалі па дарозе не болей як сотню метраў, і перад іхнімі вачыма раскінулася ўшыркі і яшчэ болей уздоўж лагчына, з усіх бакоў сціснутая гарамі-скаламі. Але не гэты маляўнічы краявід прымусіў Бар Кохбу і ягоных ахоўнікаў рэзка нацягнуць аброці — коні ажно сталі на дыбкі: наперадзе, пасярэдзіне лагчыны, ва ўсёй сваёй строгай прыгажосці і моцы выстраілася рымскае войска...

Доўга разважаць і дзівіцца коннікам не выпадала, бо ззаду падпіраў, ціснуўся ў "бутэлечнае горлычка" натоўп, і Бар Кохба з ахоўнікамі змушаныя былі паскакаць далей, у глыбіню лагчыны, балазе рымляне (Сімон не здагадваўся, што наўмысна) пакінулі столькі вольнага месца, што яго хапіла б для дзвюх такіх армій, як іудзейская.

Бар Кохба спыніў свайго каня за паўтары сотні крокаў ад рымскага легіёна, нібы акрэсліваючы мяжу, за якую ягонаму войску пакуль што пераступаць нельга. Ён ужо зблізку, у дэталях, мог разгледзець абарончыя лініі непрыяцеля...

Марк Юній выстраіў легіён так, каб ён упоперак перагарадзіў усю лагчыну. Паміж маніпуламі, якія стаялі спераду, у першай лініі (іх яшчэ называлі гастаці), меліся прамежкі — роўна такія ж, як і шырыня маніпулы. Салдаты ў ім стаялі ў дзесяць шэрагаў, прыкладна ў метры адзін ад аднаго. Ззаду, акурат насупраць прамежкаў паміж маніпуламі першай лініі, гэткім жа чынам выстраілася другая лінія — прынсіпы. У выніку маніпулы складалі амаль суцэльную сцяну, толькі размешчаныя яны былі ў шахматным парадку. Прынамсі, мелася яшчэ і трэцяя лінія, у якую ўваходзілі так званыя трарыі. Стоячы на адным калене, абапёршыся на шчыты і выставіўшы наперад дзіды, яны ўтваралі нешта накшталт крапаснога вала, за якім пры неабходнасці маглі схавацца параненыя з першых дзвюх ліній. Калі, крый божа, за "вал" змушаныя будуць адступіць гастаці і прынсіпы, абавязак трарыяў — устаць і прыняць націск

праціўніка на сябе. Нездарма ў рымлян панавала показка: "справа дайшла да трарыяў", што азначала становішча стала крытычным.

Гэта было даўно праверанае, тыповае для рымскага войска пастраенне перад бітвай, і легат Марк Юній нічога не выдумаў: Як і належыць, пяхоту саюзнікаў ён размясціў на флангах, a нешматлікай кавалерыі, насуперак завядзёнцы, чамусьці наканаваў месца далёка ззаду, ажно за трарыямі.

Перад легіёнам выцягнуўся рэдзенькі ланцужок лучнікаў, але іх было няшмат, і Бар Кохба нават не звярнуў увагі на гэтае "ашмёцце". Ён раз-пораз азіраўся назад, адсочваючы, як праз "горлычка" ўліваецца і паступова напаўняе ўсходнюю частку лагчыны ягонае войска. Неўзабаве ўсё яно тоўпілася за спінаю Бар Кохбы. Заднія апалчэнцы не напіралі на пярэдніх, бо, калі яны толькі ўваходзілі ў лагчыну, звысака маглі бачыць роўныя квадрацікі рымскага войска. Шчыты, зброя, амуніцыя легіянераў так адпраменьваліся пад сонцам, што, здавалася, наперадзе, пасярэдзіне лагчыны, цячэ залатая рака. Над шаломамі легіянераў задзірыста вытыркаліся рознага колеру султаны, якія надавалі ваярам росту, і таму рымляне бачыліся іудзеям нашмат вышэйшымі, чым на самай справе, магутнымі, грознымі. Усё гэта прымушала літаральна дранцвець ад захаплення і жаху.

Напэўна, таму шматтысячны натоўп быў не надта гаманлівым, сцішаным, чуліся толькі выкрыкі ды загады камандзіраў, якія заклікалі апалчэнцаў гуртавацца вакол сябе. Варта адзначыць, што загады гэтыя выконваліся зладжана, і праз лічаныя хвіліны іудзейскае войска, упадобіўшыся рымскаму, разбілася хоць і не на роўненькія квадрЭцікі, але ўсё ж на асобныя атрады — што ні кажы, папярэдняя шматдзённая "муштра" не сталася дарэмнай і вось цяпер дала плён.

Бар Кохбу ўсцешыла, што войска нават без ягонага загаду, самастойна набыло акрэсленыя абрысы. Засмучала толькі тое, што ён не мае магчымасці перастроіць атрады, як яму хацелася б: месца ў лагчыне было ўсё ж малавата, і калі распачаць "перадыслакацыю", атрымаецца сумятня, і рымляне могуць ёю скарыстацца — пойдуць у наступ. Адно толькі і загадаў Сімон — каб атрады наймітаў, як найболей баяздольныя, занялі месца ў цэнтры, дзе, відавочна, і вырашыцца лёс бітвы.

А распачынаць яе, нягледзячы на пагрозлівы выгляд рымскіх ліній, Бар Кохба вырашыў не марудзячы. Ён на вока прыкінуў: на кожнага рымскага легіянера прыпадае прыкладна чатыры ягоныя ваяры. Можа, нават і болей. Вядома ж, Сімон трымаў у галаве свой першы бой з рымлянамі ў родным мястэчку, калі іхняя перавага была большаю ледзь не ў дзесяць разоў і, тым не меней, усё скончылася паразаю. Але ж тады яны амаль не мелі зброі, дый вывучкі — аніякай. Цяпер жа ягонае войска, асабліва найміты, узброенае як след, не нашмат горш, чым рымскае, і такія-сякія навыкі апалчэнцы ў ваколіцах Бетара ўсё ж набылі.

Праўда, Бар Кохба разумеў і тое, што ў гэтай лагчыне колькасная перавага — не гарантыя перамогі. Легіён нельга абысці з флангаў, а значыць, першым шэрагам давядзецца біцца з рымлянамі тварам у твар, астатнія будуць тоўпіцца, чакаць сваёй чаргі недзе ззаду. Аднак Сімон спадзяваўся, што хоць дзенебудзь, а найлепей, дык пасярэдзіне (тут акурат і быў разлік на наймітаў), усё ж удасца прарваць, прабіцца скрозь шчыльныя лініі легіёна, і тады ў гэтую "дзірку" хлынуць ягоныя ваяры, абступяць, аблепяць гэтыя "квадрацікі" з усіх бакоў, і не будзе для іх паратунку...

Удалечыні, за стройнымі шэрагамі легіёна, Бар Кохба згледзеў і ягонага камандзіра — распазнаў па тым, што блізу яго трымаўся сцяганосец з сярэбраным арлом. Зазвычай легаты падчас бітвы ішлі наперадзе сваіх легіёнаў, з імі побач былі і сцяганосцы, і толькі консул, які кіраваў усім войскам, месціўся ззаду. Марк Юній і цяпер з ахвотаю стаў бы ў першы шэраг легіёна, але на гэты раз яму даводзілася выконваць ролю консула, і рызыкаваць сваім камандзірам войска не магло ніяк.

Тое, што легат хаваецца за спінамі сваіх ваяроў, конча пераканала Бар Кохбу: рымляне ісці ў наступ не збіраюцца, яны намерыліся толькі абараняцца, бо адчуваюць сілу іудзейскага войска. Насамрэч Марк Юній загадаў легіёну стаяць на месцы з-за таго, што гэткім чынам лягчэй захаваць маналітнасць шэрагаў, пры руху непазбежна будуць стварацца інтэрвалы паміж маніпуламі.

Бар Кохба яшчэ раз акінуў вокам сваё войска: яно хоць і стракатае, але ж якое шматлікае, пагрозлівае! Душу Сімона

перапоўніла незразумелая ўзнёсласць, у ёй ужо не засталося месца для сумневу наконт зыходу бітвы. Ён скіраваў позірк у неба, злёгку прыўзняў рукі ўгару і пранікнёна мовіў:

— Божа! Молім Цябе не памагаць толькі нашым ворагам, а нам жа не патрабуецца Твая дапамога!

Гэтыя словы Сімон сказаў не надта гучна, напаўголасу, іх маглі пачуць толькі Архелай і астатнія ахоўнікі, што месціліся паблізу. I ўжо ў наступны момант Бар Кохба зычна выгукнуў:

—Браты! Наперад! За мной’

Сімон прышпорыў свайго каня. Следам за камандзірам, як лавіна, зрушылася з месца вайсковая раць. Архелай і ахоўнікі апярэдзілі Бар Кохбу і, трэба сказаць, зрабілі гэта своечасова. Да легіёна заставалася крокаў пяцьдзясят, і тут ланцужок лучнікаў, якіх Бар Кохба зусім не браў пад увагу, раптам ажыў, заварушыўся, і ў бок людское лавіны вылецела хмара са стрэл і дроцікаў. Тры ахоўнікі наперадзе Бар Кохбы, наскрозь праткнутыя стрэламі, цельпукавата адкінуліся назад, а затым зваліліся з коней, хоць тыя працягвалі скакаць далей. Архелая чакаў той жа лёс, дроцік ляцеў яму проста ў твар, аднак у апошняе імгненне спрытны юнак паспеў ухіліцца.

Кожная страла ці дроцік знаходзілі мэту, бо іудзеі беглі блізка адзін ад аднаго, амаль шчыльнаю сцяною. Некаторыя з іх мелі шчыты, аднак скарыстацца імі не паспелі — яны разлічвалі, што шчыты спатрэбяцца толькі ў бліжнім баі. Першы шэраг іудзейскага войска — як выкасіла. Снапамі людзі пападалі на зямлю, аднак, пераступаючы іх (а хто-ніхто і не пераступаў), іншыя беглі наперад.

Лучнікі зноў нацягнулі цецівы, і другая хмара паляцела ў бок нападнікаў. Яшчэ два ахоўнікі зваліліся са сваіх коней, пярэднія іудзейскія ваяры, нібы ўторкнуўшыся ў нябачную сцяну, спачатку застылі на месцы, а затым гупнулі пад ногі сваіх таварышаў. Архелай зразумеў: наступны "залп" можа стаць смяротным і для яго. А што самае страшнае — і для Бар Кохбы. Ад'ютант завярнуў свайго каня, каб загарадзіць шлях камандзіру, бо іншага спосабу спыніць яго, выратаваць жыццё Архелай не бачыў. Зрэшты, Сімон і сам зразумеў, якая небяспека яму пагражае. Трэцім разам страла ці дроцік могуць нё абмінуць ахоўнікаў, якія яго засланялі, стала ўдвая меней, і

да рымскіх ліній можна проста не даскакаць. Чаго добрага, войска застанецца без камандзіра, а калі ён загіне ва ўсіх на вачах і ў самым пачатку бітвы, дык і ўвогуле гэта палічыцца нядобрым знакам. Крый божа, пачнецца паніка...

Бар Кохба рэзка спыніў каня, але, каб ягоныя ваяры не падумалі, што камандзір проста не хоча разыкаваць сваім жыццём, ён падаў сваю замінку наўмыснай — толькі для таго, каб натхніць, заклікаць войска не спыняцца, не зважаць на першыя страты. Сімон павярнуў галаву назад і ва ўсю глотку гаркнуў:

— Наперад! Мы пераможам! Бі ворагаў!

Заклік сапраўды падзейнічаў натхняльна, ваяры нават паскорылі бег, і неўзабаве ўзброеная лавіна праглынула і Бар Кохбу, і ягоных ацалелых ахоўнікаў, так што трэці "залп" не нанёс ім ніякае шкоды.

Тым часам лучнікі, зрабіўшы сваю справу, жвава шмыгнулі ў праёмы паміж маніпуламі, якія на хвіліну расступіліся, каб схаваць за спінамі лёгка ўзброеных пехацінцаў, а затым зноўку самкнулі шэрагі. I адразу ж доўгія дзіды, якія дагэтуль легіянеры трымалі вастрыямі ўверх, скіраваліся ў бок нападнікаў, прычым нават дзіды з сярэдніх шэрагаў вытыркаліся наперадзе маніпул, і такім чынам "калючая сцяна" была шматслойнаю. Прыгожыя "квадрацікі" імгненна сталі нагадваць натапыраных ваяўнічых вожыкаў.

Іудзейскія ваяры, якія беглі спераду і падштурхоўваліся тымі, хто ззаду, проста нанізваліся на гэтыя "калючкі"і каналі. Іхнія паслядоўнікі абачліва спрабавалі дацягнуцца сваімі мячамі да дрэўкаў, на якія былі насаджаны металічныя наканечнікі, каб 'перасекчы іх, аднак патугі былі марнымі, і паступова перад легіёнам пачаў вырастаць вал з акрываўленых, параненых і мёртвых цел. Калі ж каму-небудзь з іудзеяў усё-ткі ўдавалася перасекчы дрэўца дзіды, "абяззброены" легіянер рабіў крок назад, а на яго месца заступаў ваяр з другога шэрагу. Здавалася, гэтую калючую сцяну іудзеям не пераадолець нізавошта. Жудасныя перадсмяротныя крыкі параненых толькі дадавалі нападнікам адчаю...

Аднак жа менавіта яны, параненыя і забітыя, так бы мовіць, саслужылі для іудзей скіх ваяроў добрую службу — нават пасля смерці. Чалавечы вал рабіўся ўсё большым, нападнікі ўжо не

зважалі на тое, што ім даводзіцца змагацца, стоячы на целах сваіх паплечнікаў, звысака ім было лацвей дацягвацца да дрэўкаў, і паступова калючы частакол стаў радзець. Спачатку легіянеры толькі некаторых, а затым і ўсіх маніпул змушаныя былі адкінуць свае дзіды і схапіцца за мячы-гладыусы.

Бітва набыла новыя абрысы, новы сэнс, іудзеі ўжо атрымалі магчымасць сутыкнуцца са сваімі ворагамі сам-насам, тварам у твар. Зрэшты, і гэтая акалічнасць не прынесла ім вялікага поспеху.

Баявую вывучку легіянераў, якую яны дзесяцігоддзямі штодзённа адточвалі не толькі на вучэннях, але і ў шматлікіх бітвах, ніяк не параўнаць са шкалярскімі навыкамі апалчэнцаў. Па-заліхвацку размахваючы гладыусамі налева і направа, зграбна падстаўляючы пад мячы і дзіды свае трывалыя шчыты і, што самае галоўнае, не замінаючы адзін аднаму, легіянеры літаральна гацілі нападнікаў перад сабою.

Іудзейскія ваяры, якія мелі шчыты, валодалі імі не надта ўмела. Да таго ж, шчыты былі не вельмі трывалымі, і ад моцных удараў разляталіся на трэскі.

Ваяўнічыя і балесныя крыкі, бразгат мячоў, трэск паламаных дзідаў і раструшчаных шчытоў — усё гэта злівалася ў адзіны бесперапынны, магутны рокат-гул, які ўзносіўся над лагчынаю і, напэўна, чуўся далёка-далёка — як пагрозлівая задаляглядная грымота перад навальніцаю.

Легат Марк Юній, назіраючы за бітваю з невялікага ўзлобка, быў задаволены тым, як яна разгортваецца. Аддаваць нейкія дадатковыя загады ці скарыстоўваць рэзервовую першую кагорту Катула, якая стаяла напагатове за трарыямі і рвалася ў бой, пакуль што не было патрэбы.

Бар Кохба з ахоўнікамі, гэтак жа, як і рымскі легат, міжволі апынуўся ззаду свайго войска. Па-першае, коннікі толькі заміналі нападнікам, а па-другое, іудзеі, асцерагаючыся за жыццё свайго камандзіра, наўмысна адцяснялі яго назад, глыбей у натоўп — аж да тае пары, пакуль світа Бар Кохбы не адціснулася ў самы тыл.

Сімону таксама добра бачылася, што дзеецца пасярэдзіне лагчыны. I дзейства гэтае яго не радавала. Бар Кохба разумеў: калі бітва будзе гэтак працягвацца і далей, калі не ўдасца

прарвацца скрозь абарончыя лініі легіёна, рымляне спакваля ператрушчаць усё ягонае войска. Трэба было прыняць нейкае вызначальнае рашэнне.

Бар Кохба скмеціў, што на правым фланзе, на краёчку лагчыны, ягоныя ваяры трохі ўклініліся ў рымскія шэрагі, якія нават злёгку падаліся назад. Сімон не мог ведаць, што там б'юцца не рымскія легіянеры, а маніпулы саюзнікаў. Аднак жа чуццё яму падказала: у гэтым месцы ў рымлян ёсць слабіна, якою можна скарыстацца.

Каб імперыя не траціла моц, каб трымаць у пакоры правінцыі, рымляне змусіліся мець вялікую армію. I хоць воінская павіннасць для грамадзян была ўсеагульнаю (той, хто ад яе ўхіляўся, прадаваўся ў рабства), уласных легіянераў усё адно не хапала. Даводзілася заключаць дамовы з іншымі дзяржавамі, і тыя прысылалі сваіх ваяроў. Самастойна яны ніколі не ваявалі, размяркоўваліся па легіёнах, хоць і трымаліся адасоблена: мелі ўласныя маніпулы, кагорты, сцягі. Камандзіры ў іх таксама былі свае, аднак іх кантралявалі рымскія военачальнікі, якіх прызначаў консул. Нешматлікая рымская конніца дык і ўвогуле спрэс складалася з саюзнікаў.

Мелася яшчэ і дапаможнае войска. Яго набіралі з ліку насельнікаў пакораных правінцый. Зазвычай гэта была лёгкая пяхота (акурат крыцкія і нумідзійскія лучнікі скасілі першых іудзейскіх нападнікаў).

Саюзнікі былі спрактыкаванымі, мужнымі ваярамі. Аднак жа карэнным легіянерам, грамадзянам Рыма, гатовым свядома праліць кроў за імперыю, усё ж не раўня...

Менавіта там, на правым фланзе, дзе саюзнікі пачалі адступаць, Сімону бачыўся шанец змяніць неспрыяльны ход бітвы. Трэба толькі даціснуць, дабавіць імпэту. Якраз дарэчы быў бы гераічны натхняльнік, якога б бачылі ўсе і які паказаў бы прыклад іншым. А хто, як не ён, Месія, можа зрабіць гэта найлепей? Ніхто. I Бар Кохба рашуча накіраваў свайго каня ў натоўп, разразаючы яго і набліжаючыся да першых шэрагаў правага фланга. Апалчэнцы большасцю хуценька расступаліся, даючы дарогу свайму камандзіру.

Архелай, як прывязаны, трымаўся не далей чым за два-тры метры ад Бар Кохбы, гатовы ў любую хвіліну, калі спатрэбіцца,

кінуцца яму на помач. Гэта толькі напачатку, у прадчуванні смяротнае спохваткі, юнака трохі калаціла, гулка тахкала cap­ita, бо ўступаць у бойку са зброяй у руках яму выпала ўпершыню. А пасля, калі пачалася бязлітасная сеча, хваляванне схлынула, на змену яму прыйшоў ваяўнічы азарт. I цяпер, праціскаючыся наперад услед за камандзірам, Архелай прагнуў як мага хутчэй абкрывавіць свой меч.

Акурат на гэтым фланзе, перад схілам не надта крутое гары, змагаўся атрад Яная. Усіх ваяроў, якія выпраўляліся напярэймы Егіпецкаму легіёну, Бар Кохба загадаў забяспечыць належнай зброяй — хай сабе часбва забраць у тых, хто застаўся ў Ерусаліме. Так што янаеўцы адчувалі сябе паўнавартаснымі ваярамі: у кагосьці быў гладыус, камусьці дасталася дзіда. Атрад папоўніўся і колькасна — амаль удвая.

Янаеўцам, можна сказаць, пашэнціла, бо некаторы час ім давялося таптацца ззаду, і толькі калі першыя шэрагі палеглі ў жорсткай схватцы, яны ўступілі ў бой. Саюзнікі ўжо зняможыліся і пахіснуліся, пачалі адсоўвацца назад, таму для янаеўцаў доля не здавалася безнадзейнай. Бой паступова распадаўся на асобныя паядынкі, у якіх, вядома ж, найчасцей бралі верх ваяры з султанамі. Сам Янай паспеў ужо распаласаваць аднаго каржакаватага легіянера, які дагэтуль, спрытна падстаўляючы свой шчыт пад удары апалчэнцаў, паспяваў тыкаць гладыусам перад сабою і распорваць іхнія чэравы. Янай біў зверху ўніз, меціў у галаву, аднак меч слізгануў па шаломе легіянера і каля самае шыі ўпіўся ў аголенае месца на ягоным плячы. I хоць удар атрымаўся слізготкім, паслабленым, яго ўсё ж хапіла, каб перабіць ключыцу, якая ажно храбуснула, і Янай у наступнае імгненне пырнуў праціўніку ў пуза.

Яшчэ большы поспех меў асілак Гефен. Удары ягонага мяча былі настолькі магутнымі, што пад імі, як арэхі, раскалоліся два варожыя шчыты, а галовы іхніх уладальнікаў паляцелі з плеч, як ссечаныя качаны капусты. Ад аднаго толькі выгляду Гефена легіянеры, якім выпала змагацца насупраць, ніякавелі, ціснуліся назад, абараняючыся і не спрабуючы зрабіць напад.

На рахунку Нахума пакуль што не было перамог, яму патрапіўся не надта спрактыкаваны легіянер прыкладна такога ж

целаскладу, як і сам Нахум, і яны ўжо некалькі хвілінаў ляскаліся мячамі, раз-пораз выбіваючы іскры.

Цяжэй чым каму сталася цыбатаму, перахлябістаму Ювалю. Калі размяркоўвалі зброю, яму дасталася дзіда. Здалёк яна хоць і выглядала пагрозна, аднак у бліжнім баі была, лічы, бескарыснай: ні замахнуцца, ні павярнуцца, адно толькі і застаецца — выставіўшы яе, сунуцца ўперад. Але ж далёка не прасунешся... He дзіва, што неўзабаве нейкі легіянер выбіў дзіду з Ювалевых рук, і хлопец застаўся зусім безабаронным. Той жа легіянер зрабіў выпад гладыусам, каб распароць яму жывот, аднак Юваль паспеў выкінуць наперад рукі і схапіцца за завостраны з абодвух бакоў меч. Гэта толькі адтэрмінавала ягоную пагібель. Меч, слізгаючы ў сціснутых руках Юваля, амаль перарэзаў іх пасярэдзіне далоняў, а з другога замаху легіянер уваткнуў зброю ў хударлявае цела...

Менавіта ў гэты момант Янай пачуў ззаду зычны заклік:

— Наперад!

Янай на імгненне азірнуўся і ўбачыў велічную постаць конніка, у якім адразу ж распазнаў Бар Кохбу. Гэта быў не той недасяжны пасланец Бога, якога сустракалі, шанавалі на галоўнай плошчы Бетара, не Месія, гэта быў Сімон — той, які колькі часу лічыўся лепшым ваяром ягонага атрада, непахісным, непераможным. Камандзіра пачулі, згледзелі і астатнія іудзеі, якія змагаліся ў першым шэрагу, і, узрушаныя, натхнёныя, ужо без аніякай асцярогі, нібы ўвабраўшы ў сябе новыя сілы, абрушыліся на рымлян.

  • Бар Кохба, апынуўшыся, нарэшце, у гушчыні бязлітаснай сечы, першымі ж ударамі свайго доўгага пляскатага мяча паваліў на зямлю траіх легіянераў. Цяпер Сімону не пагражалі ні стрэлы, ні дзіды, яму было зручна звысака размахваць мячом, а легіянеры адчайна спрабавалі і не маглі дацягнуцца гладыусамі да ягонага тулава.

Архелаю таксама ўдалося паваліць аднаго легіянера, хоць той нейкі час і спрабаваў захінуцца шчытом, выстаўляючы яго знізу ўверх. Узрушаны першаю перамогаю, малады ваяр ужо намеціў для сябе другую ахвяру, і тут ягоны позірк слізгануў у бок Бар Кохбы, які па-заліхвацку размахваў мячом налева і направа. Аднак, захоплены боем, Сімон глыбока ўклініўся ў

рымскія шэрагі, і міжволі варожыя ваяры знаходзіліся ўжо не толькі спераду і з бакоў, але нават і ззаду. Акурат адзін з гэтых задніх, амаль ушчыльную падступіўшыся да Бар Кохбы, ужо намерваўся пырнуць конніку ў спіну. Сімон гэтага не бачыў. Затое скмеціў Архелай.

— Камандзір, беражыся! — крыкнуў ён, а сам усім целам ірвануўся ўбок-наперад, ледзь не зваліўшыся з каня, і паспеўтакі дацягнуцца мячом да шыі легіянера, ад якога зыходзіла пагроза.

Бар Кохба азірнуўся на перасцярожны вокліч свайго памочніка, але, уцяміўшы, што вельмі блізкая небяспека яго мінавала, толькі кінуў на Архелая ўдзячны позірк.

Іудзеі насядалі і насядалі. Фланг легіёна хоць і агрызаўся як мага, але змушаны быў паступова адсоўвацца назад, бліжэй да трарыяў...

Пагроза прарыву ворага на фланзе змусіла Марка Юнія кінуць у гэтую калатнечу свой рэзерв — кагорту Катула. Больш як паўтысячы легіянераў, мінуючы трарыяў, з ходу ўступілі ў бой. Аднак рымлянам ужо немагчыма было захоўваць маналітныя "квадрацікі", маніпулы страцілі пэўныя абрысы, яны, як і ў іудзеяў, таксама сталі адным вялікім натоўпам, што пазбавіла іх галоўнай перавагі — зладжанасці і ўзгодненасці.

Прынамсі, напачатку рэзервовай кагорце ўсё ж удалося ўнесці пярэпалах у іудзейскую гурму. Хто-ніхто з апалчэнцаў "паказаў спіну" непрыяцелю, дый астатнія, хоць і "агрызаліся", спрабавалі адступіць. Аднак ім гэта не ўдавалася, бо ззаду падпіралі, рваліся ў бой натхнёныя прысутнасцю Месіі іншыя ваяры. I паступова часовая разгубленасць іудзеяў перарасла ў яшчэ большую рашучасць. Мяцежнікаў гінула нашмат болей, чым легіянераў, аднак заместа тых, хто загінуў, у бой уступалі свежыя сілы.

У рымлян жа, акрамя конніцы, рэзерваў болей не было. Рэшткі саюзнікаў і кагорта Катула зноў падаліся назад, і вось ужо трарыі змусіліся пусціць у ход свае гладыусы...

У душу Марка Юнія ўпершыню закралася трывога за зыход усяе бітвы. Яшчэ колькі хвілінаў, і мяцежнікі самнуць фланг, вырвуцца на прастору, накінуцца на легіён ззаду і збоку, пачнуць калашмаціць безабаронныя абозы. Рашэнне саспела

імгненна. Легат прышпорыў каня, сарваўся з месца і ўгалоп паскакаў на левы ад сябе фланг, дзе наспявала жорсткая параза. Ён ужо выкінуў з галавы думкі пра тое, што яму, камандзіру, належыць кіраваць усім войскам, што дзеля агульнай перамогі не варта рызыкаваць сваім жыццём. У душы легата прачнуўся ваяўнічы азарт, ён усвядоміў, што, як і зазвычай, павінен быць там, наперадзе свайго легіёна.

Коннік-сцяганосец першай кагорты знаходзіўся трохі ззаду ад Катула, які размахваў сваім мячом на пярэднім краі. Марк Юній наблізіўся да сцяганосца, выхапіў з ягонай рукі дрэўка і, не спыняючыся, урэзаўся ў самую гушчыню бітвы. Легіянеры, вядома ж, заўважылі свайго камандзіра, гэта надало ім імпэту, аднак сілы ўсё ж былі на зыходзе.

I тут здарылася нечаканае. Марк Юній раптам з усяго размаху шпурнуў сцяг кагорты ў скопішча мяцежнікаў, у самую яго глыбіню.

— Сцяг кагорты ў небяспецы! — прагарлаў легат і сам, разразаючы конскімі грудзьмі людскую масу са сваіх і чужых, рынуўся на выратаванне галоўнай для кожнага легіянера святыні.

Пагудка пра тое, што сцяг кагорты трапіў у варожыя рукі, пранеслася па маніпулах імгненна. I ўжо не мела значэння, па якой прычыне ён там апынуўся, бальшыня нават і не згледзела, што легат шпурнуў яго наўмысна. У рэшце рэшт, як бы там ні было, а сцяг трэба ратаваць, і справа нават не ў непазбежнай дэцымацыі — смерць легіянераў не палохала, — а ў ганебнай пляме, якая ляжа на кагорту на ўсе часы.

Катул, цалкам захоплены паядынкам з іудзейскім асілкам (а гэта быў Гефен), таксама не бачыў, якім чынам сцяг апынуўся ў варожым стане, да ягоных вушэй даляцелі толькі словы легата, а затым краёчкам вока Катул скмеціў, што барвовае палотнішча сапраўды хвалямі легла ў глыбіні іудзейскага натоўпу. Ад жудаснае явы трыбуна ахапіў жах, але адначасна закіпела кроў, раз'ятранасць запаланіла розум, і ён з лютасцю пачаў гаціць перад сабою шлях да таго месца, дзе на галовы мяцежнікаў упаў сцяг. Нават Гефен адчуў для сябе небяспеку, адступіўся ўбок, падстаўляючы свой меч пад сакрушальныя ўдары Катула.

Пагроза магчымай страты сцяга ўзрушыла і астатніх легія-

нераў. У іх нібы ўліліся свежыя сілы, кожны стаў змагацца з падвоенай жарсцю. I іудзеі пахіснуліся...

Дарэмна Бар Кохба заклікаў не адступаць, не шкадуючы ні свайго каня, ні сябе, лез у самае пекла бітвы, каб паказаць прыклад. Хоць і спакваля, але крок за крокам ягоныя ваяры адыходзілі назад, а разам з імі, захоплены людскою плынню, змушаны быў адсоўвацца і Сімон.

Рымляне ўжо прабіліся да свайго сцяга, авалодалі ім, аднак, дайшоўшы да шаленства, не паслаблялі, а наадварот, узмацнялі націск. Поспех першай кагорты надаў рашучасці ўсяму легіёну. Рымляне бачылі, што фланг выгінаецца ў бок уваходу ў лагчыну, і таксама з большым імпэтам пачалі насядаць на сваіх праціўнікаў. Вольная тэрыторыя ззаду іудзейскага войска памяншалася, сціскалася, і неўзабаве яе не стала зусім. Апалчэнцы, якія знаходзіліся ззаду і на якіх, адступаючы, напіралі пярэднія, пачалі ўжо пакідаць лагчыну, запаўняць "горлычка" і, у рэшце рэшт, натыкаючыся адзін на аднаго, хлынулі на перадгорную пустэчу-раўніну.

Ад поўнага разгрому іудзеяў выратавала толькі тое, што першыя шэрагі ўсё ж не паддаліся паніцы, хоць і адступалі, але працягвалі адмахвацца мячамі, тым самым даючы магчымасць свайму ар'ергарду пакінуць лагчыну. Прынамсі, там, у ар'ергардзе, ахвяраў было нават больш, чым сярод тых, хто лрацягваў абараняцца: уцекачы штурхаліся, заміналі адзін аднаму, лезлі цераз галовы, а тых, хто ўпаў, проста затоптвалі...

Бар Кохбу, які зразумеў, што ўжо нічога не зможа перайначыць, падхапіла агульная плынь і таксама панесла да "горлычка".

Амаль напалову парадзелы атрад Яная, адступаючы, усё ж працягваў змагацца, прычым хутчэй ад безвыходнасці, чым ад задужай ваяўнічасці: калі павернешся спінаю да рымлян, адразу ж атрымаеш удар мячом паміж плячэй. Аднак жа для Яная было відавочна, што нікому з ягонага атрада, тым лікам і самому, ацалець не ўдасца: да выхаду з лагчыны далёка, і ўсе, хто пакуль што стрымлівае варожы націск, асуджаныя на непазбежную пагібель. А паміраць, гэтак жа, як і страціць сваіх землякоў, сярод якіх шмат радні, Янаю не хацелася.

У рэшце рэшт, наспеў момант, калі атраду і адступаць не

было куды. Рымляне прыціснулі янаеўцаў да гары, і, каб набліжацца да "горлычка",трэба было рухацца-адступаць уздоўж яе, аднак натоўп ззаду ўжо амаль спрэсаваўся...

Выйсце мелася толькі адно.

— Рабіце, як я! — гучна крыкнуў Янай, ускочыў на выступ невялікай скалы і пачаў караскацца наверх.

Ягоныя ваяры спярша разгубіліся, а потым і самі зразумелі, што гэта, мусібыць, сапраўды адзіны і апошні шанец уратавацца. Услед за сваім камандзірам янаеўцы пачалі ўскокваць на камяні-прыступкі гары, балазе ў гэтым месцы яна была не завельмі крутою, і ўзбірацца ўсё вышэй і вышэй. Ім, звыклым да горных сцежак, гэта давалася лёгка, хоць замінала зброя, якую ніхто кідаць не збіраўся.

Згледзеўшы манеўр янаеўскага атрада, караскацца на блізкія горы пачалі і іншыя іудзейскія ваяры, становішча якіх было безнадзейным. Неўзабаве ўсе горы-ўзвышшы абапал увахода ў цясніну нагадвалі мурашнікі — яны былі аблепленыя чалавечымі целамі, якія, чапляючыся рукамі і нагамі за высгупы, упарта лезлі наверх. He ўсе мелі належны навык, раз-пораз хтосьці зрываўся і, чапляючы сабою яшчэ дваіх-траіх чалавек, з адчайным крыкам ляцеў уніз...

Рымлянам з іхнімі грувасткімі даспехамі неспадручна было пераследаваць іудзеяў на гарах, дый патрэбы ў гэтым яны не адчувалі. Як з-пад зямлі каля падножжаў гор выраслі лучнікі, якія дагэтуль трымаліся ззаду легіёна, і наўздагон уцекачам паляцелі знаёмыя "хмары" вострых стрэл. "Скалалазы" пачалі ападаць на зямлю, як жнівеньскія яблыкі ў навальніцу.

Янаеўцы паспелі ўзабрацца досыць высока, і стрэлы іх ужо не дасягалі. Яшчэ з паўгадзіны яны на вачах у рымлян караскаліся да вяршыні, пакуль іхнія постаці не зніклі па другі бок гары...

Тым часам апошнія іудзеі ўжо ўціснуліся ў "горлычка", але і там яны не маглі знайсці ратунку: легіянеры беглі за імі след у след і паласавалі мячамі іхнія спіны. Дарога ўслалася целамі...

Вырваўшыся на раўніну, іудзейскае войска не спынілася, апалчэнцы беглі далей і далей — колькі ставала сілы, хоць і тут, у перадгор'і, можна было заняць абарончыя пазіцыі, заку-

порыць "горлычка", і рымляне, не маючы прасторы для манеўра, большага поспеху не дабіліся б. Цяпер жа Марк Юній аддаў загад конніцы, і яна паляцела-панеслася наўздагон, сеючы дадатковую паніку сярод уцекачоў і адсякаючы ім галовы...

Перамога рымлян была поўнаю і неаспрэчнаю. Легат Марк Юній стаяў на ўзлобку і аглядваў лагчыну. Тая яе палова, дзе толькі што месцілася іудзейскае войска, была засцеленая целамі, тым лікам і легіянерскімі. Некаторыя яшчэ варушыліся, варочаліся, а над лагчынаю стаяў жудасны, бесперапынны стогн...

— Што будзем рабіць з параненымі мяцежнікамі? — запытаўся ў легата Катул, сам увесь акрываўлены.

— А што нам застаецца? Дабіваць...

У гэтым выяўлялася не столькі жорсткасць, колькі міласэрнасць: толькі смерць магла ўвадначассе спыніць іхнія мучэнні.

Перш чым прадоўжыць рух да Ерусаліма, Марк Юній вырашыў на два дні спыніцца ў гэтай лагчыне. Лепшага месца для лагера наперадзе не знайсці, а легіёну трэба адпачыць пасля цяжкае бітвы, хоць збольшага падлячыць параненых, з ушанаваннем пахаваць забітых...

Царства зямное і нябеснае

Пасля таго, як асноўная частка войска на чале з Бар Кохбам пакінула Ерусалім, каб паставіць заслону Егіпецкаму легіёну, адказнасць за ўсё, што дзеецца ў горадзе, міжволі пераклалася на плечы Акібы. Да яго ішлі і апалчэнцы, каб узгадніць, дзе размясціць свой часовы лагер, і мясцовыя насельнікі, якіх незнарок ці наўмысна пакрыўдзілі ўзброеныя людзі. Прыняць і выслухаць усіх Акіба, вядома, не мог. А тут яшчэ і Рашбі неяк раніцай падступіўся з важлівым, як ён лічыў, пытаннем:

— Настаўнік, што будзем рабіць з хрысціянамі? Яны ж як бяльмо на воку... Дый ладны кавалак горада займаюць. A нашым людзям не стае месца...

Адчувалася, што пасля няўдалай размовы з Іудам Рашбі затаіў глыбокую крыўду і на епіскапа, і на хрысціян увогуле. Прынамсі, душу самога Акібы даўно ўжо вярэдзілі развагі пра

хрысціян. Вынішчыць усіх да аднаго? Злітавацца? Яшчэ раз паспрабаваць перацягнуць іх на свой бок?

На хвіліну задумаўшыся, Акіба, нарэшце, суха вымавіў:

— Я хачу пагаварыць з гэтым Іудам. Прывядзіце яго сюды. Толькі без гвалту!

— Як скажаш, настаўнік...

Калі ў хаціну ўваліліся чатыры ўзброеныя чалавекі, сэрца Вірсавіі затрапятала, як верабейка, дзяўчына ледзь не самлела ад страху, а ў думках прамільгнула: "Ну, вось, пачалося..." Пасля вяртання з Віфаніі, пасля жахаў, там пабачаных, яна нібы пасталела на дзесяць год, ейны тварык больш ніколі не выпраменьваў усмешак. Дзяўчына амаль бесперапынна малілася, не выходзіла з хаты без патрэбы, не асмельвалася завітаць нават да аквядука, каб прынесці вады, — гэты абавязак цалкам лёг на Гідона. Вірсавія жыла ў трывожным чаканні нечага страшнага, і ў тыя непазбежныя хвіліны ёй хацелася быць побач з татам, які, вядома ж, абараніць не зможа, але падтрымае хоць словам.

Іуда таксама ўспрыняў узброеных людзей адрачона-напружана. У епіскапа не было сумневу, што іудзеі адпомсцяць і ўсім ягоным аднаверцам — за здраду богу Яхве, і яму асабіста — за нядаўнюю жорсткую размову з Рашбі. Яго нават дзівіла, што мінула ўжо некалькі дзён, як паўстанцы ўступілі ў горад, а іх, хрысціян, ніхто пакуль што не зачапіў...

— Ты епіскап Іуда? — гучна, хоць і без пагрозы ў голасе, запытаўся клышаногі дзяцюк з цесаком за поясам.

— Так, я... — стрымана адказаў стары.

— Пойдзеш з намі.

— Куды?

— Куды я скажу! — павысіў голас дзяцюк, які, відавочна, верхаводзіў у гэтай хеўры.

Пярэчыць не было сэнсу: не пойдзеш самахоць — пацягнуць сілком. Іуда гэта добра разумеў, таму не ўпарціўся, пакорліва апусціўшы галаву, патупаў з глыбіні хаты. Насустрач яму кінулася Вірсавія, спераду аберуч абхапіла плечы і, слёзна пазіраючы ў вочы, загаласіла-закрычала:

— Татачка, не ідзі! He ідзі з імі, татачка! Яны цябе заб'юць!

— He перажывай, дачушка, не трэба... Дай Бог, усё абыдзецца...

— He абыдзецца! I я болей ніколі цябе не пабачу! — яшчэ мацней загаласіла Вірсавія, а затым нечакана павярнулася тварам да прышлых, раскінула ўшыркі рукі, засланіўшы імі бацьку, і рашуча выгукнула:

— He аддам! Альбо забірайце і мяне!

— He дуры, дзеўка! — гыркнуў клышаногі дзяцюк. — Наконт цябе я загаду не маю. Так што адыдзі, — і ён дужаю рукою адхіліў Вірсавію ўбок.

Пакуль працэсія, а дакладней сказаць — канвой (дзяцюк спераду, атры ягоныя паплечнікі ззадуіуды) рухалася па вулцы, Вірсавія, галосячы, валаклася следам. Сцішаны плач чуўся і з-за агароджы ўсіх падворкаў. Людзі павыскоквалі з хат, аднак на вулку, каб адбіць свайго епіскапа, выбірацца не асмельваліся і толькі з жахам і спагадаю пазіралі ўслед. Кожны ўсведамляў: гэта толькі пачатак,усіх іх чакае бязлітасны лёс...

Калі ўжо канвой наблізіўся да мяжы хрысціянскага паселішча, да Вірсавіі, валюхаючыся, як качка, падбегла паўнацелая, адрузлая жанчына і схапіла яе за руку.

— He ідзі за імі, дзетка, не варта...

I Вірсавія, конча страціўшы волю, яе паслухалася...

Пінхас (а менавіта галоўнаму ахоўніку Акібы было даручана прывесці хрысціянскага епіскапа ў вежу Фазаеля) далажыў пра выкананае заданне найперш рабі Рашбі, які, уласна кажучы, ахоўніка і азадачваў.

— Добра, — сказаў Рашбі. — Вядзі яго сюды, а сам пакуль што можаш быць вольным. Калі спатрэбішся — паклічу.

Пінхас знік за дзвярыма і праз хвіліну падштурхнуў у пакой Іуду. Гэта было акурат тое памяшканне, дзе зусім нядаўна прапрэтар Ціней Руф прымусіў чакаць легата Гнея і ягоных трыбунаў, перш чым выйсці ім насустрач.

— Karo я бачу? — з відавочным здзекам усклікнуў Рашбі. — Сам епіскап да нас завітаў! Рады, рады сустрэцца зноў!

Іуда зацята маўчаў.

Злавесная ўхмылка імгненна зляцела з твару рабіна, ён перакасіўся ад лютай нянавісці.

— Як бачыш, мы занялі Ерусалім і без вашай помачы! Што ты на гэта скажаш? I як нам цяпер з вамі, здраднікамі, абыходзіцца?

— Можа, ты думаеш, што я кінуся табе ў ногі і буду прасіць літасці? — нарэшце загаманіў Іуда без аніякай боязі, бо ўжо разлічваў на самае горшае. — He дачакаешся! А што да вашага нашэсця ў Ерусалім, дык не надта радуйся. Рымляне яшчэ пра сябе нагадаюць...

— Як ты сказаў? Нашэсця? — Рашбі быў гатовы схапіць епіскапа за глотку. — Ды мы ў свой дом вярнуліся! Спрадвечны, родны дом’ Тут ляжаць у зямлі косткі нашых продкаў, тут нашыя святыні!

Іуда не захацеў працягваць перабранку, бо не бачыў у ёй ніякай карысці. Відавочна, што сюды яго прывялі зусім не для таго, каб лішні раз "пагрызціся" ці давесці сваю праўду. Рашбі таксама сышоў з крыку, адно што скрозь зубы выціснуў:

— Была б мая воля, я б усіх вас, здраднікаў, у першы ж дзень пад корань пусціў...

— А чыя ж воля вырашае? — не стрымаўся, іранічна запытаўся Іуда.

— Вось гэтага чалавека ты зараз і пабачыш...

Нічога болей не сказаўшы, Рашбі расчыніў дзверы ў суседняе памяшканне.

Яно было, як здалося Іуду, да непатрэбства прасторным, можа, таму, што тут амаль не было ніякай мэблі, толькі стол, умураваны ў сцяну, ды некалькі крэслаў, — усё, што пакінуў пасля сябе Ціней Руф. У дальнім куце памяшкання, прытуліўшыся да сцяны і абапіраючыся адною рукою на спінку крэсла, стаяў прыгорблены стары чалавек, які ў гэтай ненатуральнай прасторы здаваўся казачна маленькім, нават мізэрным, таму Іуда не адразу яго і заўважыў. He трэ было мець вялікага розуму, каб здагадацца, што гэта і ёсць той самы легендарны Акіба.

Увогуле памяшканне аблюбаваў для сябе Бар Кохба, але пакуль ён адсутнічаў, Акіба вырашыў сустрэцца з хрысціянскім епіскапам менавіта тут, каб паказаць яму, якую велічную пабудову ўзвялі іхнія агульныя продкі і што пакінулі пасля сябе рымскія заваёўнікі.

Акіба адарваў сваё цела ад сцяны, шаркаючы па мармуровай падлозе наблізіўся да Іуды і Рашбі, якія ўсё яшчэ стаялі з прыхаду, спыніўся за два крокі ад епіскапа і, не павітаўшыся, якую хвіліну пільна пазіраў яму ў вочы.

— Дык вось ты які... — нарэшце мовіў галоўны рабін, і немагчыма было зразумець, які сэнс маюць гэтыя словы — пагардлівы ці паважлівы. — Ну то прысядзьма, мы з табою людзі ўжо немаладыя...

Акіба і Іуда хоць і чулі адзін пра аднаго, аднак дагэтуль ім ніколі не выпадала сустрэцца. Адно што духоўныя ворагі, a другое — пасля папярэдняга іудзейскага паўстання Акіба ніколі не наведваў Ерусалім, бо гэта было проста небяспечна.

— Ты, мусіць, думаеш, якога ляду цябе сюды прывялі, — нетаропка, разважліва пачаў размову галоўны рабін, калі яны ўселіся насупраць адзін аднаго — крэслы зараней і наўмысна былі пастаўлены такім чынам. — Ды проста захацеў я, так мовіць, з першых вуснаў пачуць што-кольвеч пра хрысціянства, якім мёдам памазана вашая вера, калі ў яе столькі прыхільнікаў...

— Мне здаецца, такі мудры чалавек, як ты, Акіба, пра нашую веру мае не меншы досвед, чым я, — адказаў Іуда. — I наўрад мне ўдасца твае веды папоўніць.

— Ты памыляешся. Для вас, адшчапенцаў, было б вялікім гонарам, калі б я тлуміў сваю старэчую галаву вашаю лухтою...

Акіба, вядома ж, крывадушнічаў. Ён проста хацеў прынізіць хрысціянскага епіскапа, пазначыўшы, што ягоная вера не такая ўжо самавітая, каб яе вывучаць.

— А ты ж, мусіць, падумаў, што сюды цябе прывялі, каб паздзекавацца ды забіць каменнем, — з насмешкаю працягваў Акіба. — Няйнакш, меркаваў, што мы вырашылі адпомсціць за тое непаслушэнства, якое ты выказаў пры размове з маім найлепшым вучнем, — Акіба кіўнуў галавою ў бок Рашбі, які пранізліва свідраваў вачыма Іуду, але ў гутарку не ўступаў. — Так ці не?

— Я і зараз гэтак думаю.

— Ну, адпомсціць мы заўсёды паспеем — як табе, так і твайму хрысціянскаму кагалу. Час у нас ёсць... Але найпярод

хочацца паслухаць, што ж змусіла некаторых яўрэяў здрадзіць нашаму адзінаму Богу, зганьбіць мудрую Тору. Вы ігнаруеце абразанне, для вас субота — звычайны дзень, а посныя дні з панядзелка і чацвярга вы перанеслі на сераду і пятніцу... I на Храм вы, хоць і яўрэі, не выплочваеце дзесяціну. Да таго ж, не лічыце сваім абавязкам хоць раз у жыцці наведаць Ерусалім, каб прынесці ахвяру Яхве...

— Мы не зганьбілі Тору! — перабіў рабіна Іуда. — Мы яе прызнаём, паважаем і нават называем Старым Запаветам.

— Вось-вось, старым. А сабе чамусьці прыдумалі новы. Сказана ж у Торы, што ў ёй нічога немагчыма змяніць, бо слова тое атрымана ад Бога. Каментаваць? Калі ласка! А перайначваць — ні ў якім разе!

— Яўрэі — сапраўды абраны Богам народ, і Ён даў нам Тору, каб мы ўсвядомілі гэтую абранасць, але не ганарыліся ёю, не выказвалі сваю пагарду да іншых народаў і плямёнаў, а неслі ім святое Слова. Прайшоў час, і Бог даў нам новае Слова, якое даручыў данесці да людзей Сыну свайму Іісусу Хрысту. Заўваж, Акіба: Ён таксама з'явіўся ў нашым яўрэйскім асяродку. Гэтым самым Бог пазначыў, што Ён не адвярнуўся ад нашага народа, Ён па-ранейшаму ўскладвае на яго вызначальную місію — данесці да ўсіх людзей на зямлі Ягонае Слова, ужо новае Слова, бо час не стаіць на месцы, і Бог наканоўвае сваё Адкрыццё не толькі для яўрэяў, але і для астатніх народаў. Тору і вучэнне Хрыста я параўнаў бы з Месяцам і Сонцам. Ніхто не будзе спрачацца, што ад Месяца зыходзіць святло, але Месяц толькі адпраменьвае яго ад Сонца. Дык навошта нам гэтае адпраменьванне, гэтае бляклае святло, калі ёсць магчымасць атрымліваць яго ад Сонца? Таму для нас, хрысціян, галоўная пуцяводная зорка — вучэнне Іісуса Хрыста, якое дадзенае людзям, каб уцешыць тых, хто пакутуе, закрануць духоўныя струны, паставіць набожнасць чалавека ў суадносінах з Бацькам нябесным. У рэшце рэшт, Бог цераз Маісея перадаў яўрэям Закон толькі для таго, каб падрыхтаваць нас да прышэсця Хрыста. I як толькі гэта адбылося, Закон выканаў сваю ролю, ягонае вырашальнае значэнне страцілася. Таму і абразанне, і субота — гэта ўжо не сімвалы сувязі-повязі яўрэяў з Богам, бо з'явіліся новыя сімвалы, і цяпер запаведзі трэба

выконваць не таму, што яны наканаваныя Законам, а таму, што гэтага жадае дух Хрыста. Інакш кажучы, меркаю любога маральнага ўчынка чалавека варта лічыць не знешнюю норму ці правіла, а ўнутраны голас сумлення...

Іуда зрабіў кароткі перадых, скаўтнуў сліну ў перасохлым роце і дадаў:

— Што ж тычыцца "дзесяціны" на Храм, дык мы сапраўды не збіраемся яе аддаваць, бо аднаўленне Храма супярэчыць усяму таму, пра што я хвіліну назад сказаў. Дый ахвяраванне пасля прышэсця Хрыста страціла свой сэнс, бо, пакінуўшы аблічча Бога, Хрыстос стаў просталюдзінам і ахвяраваў сабою, каб уласнаю смерцю заслужыць выратаванне ўсім людзям. Так што ахвяра ўжо прынесеная, і яе досыць.

— Дык, па-вашаму, Хрыстос — Месія толькі таму, што яго распнулі на Галгофе? — з іроніяй удакладніў Акіба.

— Вы, прававерныя іудзеі, чакаеце Месію, які ўсталюе "царства міру" тут, на зямлі, і прынясе даброты і зямныя радасці. Мы ж лічым, што менавіта плоцкае ў чалавеку прынесла ў гэты свет грэх. Дзякуючы ахвяры Хрыстовай людзі павінны зразумець, што яны таксама могуць дасягнуць Богападобнага існавання, але толькі пасля таго, як пазбавяцца ад плоці і з'яднаюцца з нябеснай матэрыяй, з якой і складаецца дух. Прычым давесці да людзей гэтае адкрыццё мог толькі той, хто не мае грахоў — менавіта Іісус.

— Пра які дух ты гаворыш? — раздражнёна мовіў Акіба. — У Кнізе Іова і ў Псалтыры сказана, што ўсе людзі накіроўваюцца ў пекла. Той, хто памрэ, ужо ніколі не будзе мець зносін з Усявышнім. Бог — толькі для жывых.

— У такім разе прыгадайма Кнігу прарока Данііла. Што там напісана? "Многія з тых, хто спіць у праху зямлі, абудзяцца, адны для жыцця вечнага, другія на вечную ганьбуі пасаромленне". Як бачыш, і паважаны прарок лічыў, што са смерцю чалавека не ўсё для яго сканчаецца. Аказваецца, для некаторых яшчэ ёсць шанец "паўстаць з праху". "Разумныя будуць ззяць, як свяцілы на зямлі... навекі, назаўжды". Нездарма Данііл гэтак вьжазаўся! А то ж вам, прававерным іудзеям, было б крыўдна: чакаў-чакаў чалавек прыходу Месіі — і не дачакаўся, закапалі яго ў зямлю, так і не зведаў, бедны, усяго таго шчасця, якое

прынясе з сабою Месія. А таму, хто народзіцца пазней, мусіць жа, пашанцуе — дачакаецца ён прышэсця і спазнае "царства міру". Ці ж гэта справядліва? Вядома ж, не! Дык няхай жа, паводле Данііла, найбольш дабрадзейныя вернікі ўваскрэснуць у старых целах і атрымаюць кавалак свайго шчасця...

— I што ж табе не падабаецца ў гэтым прароцтве? Мы даём кожнаму чалавеку надзею на тое, што ягонае жыццё можа аднавіцца — трэба толькі пільна прытрымлівацца Закона. A што абяцаеце людзям вы?

— Уваскрашэнне плоці — нейкае непаразуменне, і яго ніколі не будзе. Плоць для чалавека рэч часовая, яна ўвогуле не належыць да існасці чалавека, як не мае дачынення і да існасці іншых тварэнняў Бога. "Тыя, што жывуць паводле плоці, Богу дагадзіць не могуць", — вось мудрая думка нашага прапаведніка Паўла. У рэшце рэшт, Хрыстос і прыходзіў, каб выратаваць нас ад грахоў, а не пазбавіць ад зямных нястач і бед. Ён і сказаў жа сваім вучням: "Маё царства не ад свету гэтага..." Толькі антыхрыст паспрабуе стварыць "царства божае" на зямлі...

— Вось як? Прынамсі, мы ж вашага Хрыста не прызнаём, марым пра зямныя радасці, дык, выходзіць, і ёсць тыя самыя прыхільнікі антыхрыста... Што праўда, то праўда: мы ўхваляем усіх, хто блоціць вашага Хрыста, супярэчыць ягонаму вучэнню. Шкадатолькі, што рымляне ставяцца да яго паблажліва... Аднак жа вернемся да "плоці": вы, хрысціяне, не адмаўляеце ж Страшны Суд...

— He адмаўляем. Вось толькі Гасподзь будзе судзіць не целы, а душы. Ты пытаешся, што мы абяцаем людзям пасля смерці? He, не плоцкае існаванне. Яго не будзе. Сапраўдная існасць кожнага чалавека — ягоная душа, і яна неўміручая, бо з'яўляецца часцінкаю самога Бога.

— "Царства зямнога", як ты кажаш, не будзе... А як жа тады патрапіць у наканаванае вамі — "нябеснае"? Як атрымаць туды "пропуск"?

— Я табе зноўку працытую нашага апостала Паўла: "Калі мы злучаныя з Ім падабенствам смерці Ягонай, дык павінны быць злучанымі і падабенствам уваскрашэння... Калі ж мы памерлі з Хрыстом, дык верым, што і жыць будзем з Ім..."

Кожны вернік — абраннік Божай ласкі. I кожны вернік, як прадвызначана Госпадам, мае шанец для выратавання. А той, хто не пранікся вераю, пазбаўлены магчымасці далучыцца да вечнасці. Адвяргаючы Хрыста, вы, прававерныя іудзеі, адвяргаеце магчымасць пазбавіцца ад граху і пазбегнуць тлену. Усе, хто лічыць сябе паслядоўнікам Хрыста, павінны непахісна ісці Ягоным шляхам, выконваць волю Бога...

— Дык мы ж акурат і выконваем волю Бога — шануем Закон.

— "Справамі Закона не апраўдаецца перад Ім ніякая плоць, бо Законам спазнаецца грэх", — гэта зноў жа Павел. Жыццё па Закону, па запаведзях пацвярджае толькі тое, што чалавек саманадзейна спадзяецца выратавацца ўласнымі сіламі, цешыць сябе думкамі, што ён абраны. Але толькі Бог гэта вырашае... Няма іншага шляху да выратавання, акрамя веры ў Хрыста, бо ўсе мы саграшылі і пазбавіліся славы Божай і ўсе атрымліваем "апраўданне задарма, па дабрадаці Ягонай, збавеннем у Хрысце Іісусе цераз веру". Так што ні ты, Акіба, ні твой найлепшы вучань царства нябеснага не пабачыце, хоць вы і прытрымліваецеся Закона больш як хто...

— Ну, дзякуй табе, "узрадаваў"... — ледзь не зарагатаў Акіба, а ўслед за ім усміхнуўся і Рашбі. — Выходзіць, для таго, каб выратавацца, дастаткова аднае веры ў вашага Хрыста? Маральнасцю можна грэбаваць?

— Я такое не казаў. Аднак маральнасць дзейсная толькі тады, калі абапіраецца на веру, калі чалавек усведамляе, што ён залежыць ад Божай дабрадаці, разумее, што ён не можа выратавацца ўласнымі высілкамі. Мала карысці з таго, што вы, прававерныя іудзеі, прытрымліваецеся Закона, выконваеце запаведзі. He забіваць, не красці, не чужаложнічаць — усё гэта толькі знешнія праявы маральнасці. А ў душы часам такая гніль, што аж жудасна... Выратаванне можна знайсці толькі ўнутры сябе, у сваёй душы, бо менавіта там, а не "на небе" знаходзіцца Хрыстос. I калі для вас, іудзеяў, на першым месцы Закон і запаведзі, дык для нас, хрысціян, — любоў, бо гэта і ёсць Бог.

— Наконт нас, іудзеяў, вашая пазіцыя зразумелая: у "нябеснае царства" нам не патрапіць ніяк... А што будзе з іншымі

людзьмі і народамі, якія не ўспрынялі вашую веру? Куды патрапяць усе астатнія эліны, тыя ж язычнікі-рымляне? Адразу ў пекла?

— Для таго мы і прапаведуем вучэнне Хрыстова, каб данесці яго да кожнага чалавека. Гэта вы, іудзеі, замкнуліся ў сваім асяродку, быццам бы Бог існуе толькі для вас.

— А ці не супярэчыш ты самому сабе? Вунь жа той самы Павел, а дакладней сказаць — Саўл, пра якога ты згадваў, у свой час праліў нямала хрысціянскай крыві... Дый не менш знакаміты ваш апостал Пётр грэбаваў снедаць з элінамі, хоць яны і прынялі вашую веру...

— Гэта было толькі напачатку. Усе мы грэшныя. Важна ўсвядоміць свой грэх і пакаяцца. Нездарма Іісус паабяцаў злодзею і рабаўніку, якога распіналі побач з Ім, што ён першым увойдзе ў Царства Нябеснае... Пройдзе час, і вучэнне Хрыста запануе паўсюль, бо для нас, хрысціян, усе народы роўныя. Ізраіль таксама ўспрыме Хрыста як сапраўднага Збаўцу, хіба, можа, пазней за ўсіх, бо вы, іудзеі, будзеце гэтаму працівіцца як мага...

— He дачакаецеся! Гэтага не будзе ніколі! Чуеш? Ніколі! — з вачэй Акібы пырснула нянавісць, ён, абапёршыся на падлакоцці крэсла, надзвычай жвава для свайго ўзросту падняўся, тым самым даючы пазнаку, што размаўляць з епіскапам болей не жадае.

Іуда таксама быў змушаны ўстаць.

Увогуле Акіба разлічваў, што іхняя размова зацягнецца на гадзіны дзве — не меней. Ён не спадзяваўся пачуць ад хрысціянскага епіскапа нешта новае пра сутнасць ягонае рэлігіі, бо ўжо даўно дасканала вывучыў дагматыку хрысціянства: ідэі ворага, ды яшчэ такога небяспечнага, варта ведаць не горш, чым свае. Пры гэтым Акіба не меў на мэце пераканаць ці абвергнуць епіскапа, хоць у яго было што сказаць, каб развеяць у пыл усю гэтую "хрысціянскую бязглуздзіцу". Загадаўшы прывесці Іуду, Акіба толькі і хацеў — пабачыць-паслухаць ледзь не галоўнага носьбіта гэтых ідэй, каб зразумець, што за людзі стаяць на чале хрысціянскага руху, які з кожным годам набірае моц. Недзе ў глыбіні душы ён таіў надзею, што хрысціянскія верхаводы — не больш як фанатыкі, не дужа абця-

жараныя мудрасцю і манументальнымі ведамі. Вунь жа і іхнія так званыя апосталы, якія аціраліся вакол Хрыста, былі звычайнымі рыбакамі... Аднак, чым болей доўжылася размова з Іудам, тым выразней Акіба ўсведамляў, што хрысціянскі епіскап, бадай, раўня яму самому. I гэта раз'ятрыла галоўнага рабіна, ён нават пашкадаваў, што наладзіў гэтую сустрэчу.

— Хай яго завядуць туды, адкуль забралі, — стрымана сказаў Акіба, звяртаючыся да Рашбі і не зважаючы на Іуду, быццам яго ўвогуле тут не было. — Дабірацьмецца адзін, дык яшчэ хто-небудзь прыб'е...

Рашбі высунуў галаву за дзверы, і^кнуў Пінхаса. Іуда моўчкі павярнуўся і паклыпаў да выхаду. Ён нават не развітаўся, не сказаў "да сустрэчы", бо разумеў, што сустрэцца з Акібам яму ўжо ніколі не выпадзе...

— Ну, што я табе казаў, настаўнік, — мовіў Рашбі, застаўшыся з Акібам сам-насам. — Ці ж не погань? He варта з імі, хрысціянамі, валаводзіцца. Толькі загадай — не будзе ім месца ў Ерусаліме, усіх да аднаго ўслед за іхнім Хрыстом накіруем...

Акіба адказаў не адразу.

— Услед за іхнім Хрыстом, кажаш? Ды мы ім толькі паслугу зробім. Сам жа чуў: жыццё для іх — нішто, яны ў "нябеснае царства" хочуць патрапіць. А калі смерць атрымаецца пакутнаю, за веру, дык туды, як яны лічаць, дарога напрамкі... He, давай пачакаем, нам спяшацца няма куды. Можа, прыдумаецца што-небудзь іншае...

Рэванш

Хоць перамога над мяцежнікамі была безумоўнаю, але ж і XXII легіён панёс немалыя страты: толькі забітымі — 426 чалавек. А параненых — цяжка і не вельмі — удвая болей. Асабліва парадзелі шэрагі саюзнікаў ды маніпула Катула, на долю якіх выпала самая лютая сеча.

Забітых пахавалі тут жа, у лагчыне, параненых накіравалі ў абоз. Цяпер ён быў адзін, агульны, бо так лацвей яго ахоўваць падчас руху, дый пры магчымай наступнай сутычцы з непры-

яцелем шматлікія дробныя абозы будуць замінаць маніпулам.

Прынамсі, Марк Юній меркаваў, што Бар Кохба не асмеліцца на яшчэ адну бітву і астатні шлях да Ерусаліма легіён адужае без перашкод. Вельмі ўжо шмат ваяроў страцілі іудзеі, каб у Бар Кохбы яшчэ раз з'явілася ахвота падужацца са спрактыкаваным, прафесійным войскам. У лагчыне і за яе межамі валялася больш за шэсць тысяч трупаў — ледзь не чвэрць іудзейскага войска. Праўда, большасцю мяцежнікі сканалі пасля бітвы, калі іх, параненых і затаптаных сваімі ж паплечнікамі, дабівалі легіянеры...

Напярэдадні, перш чым выступіць з лагчыны, Марк Юній загадаў спекулаторасам праскакаць як мага далей, каб лішні раз упэўніцца, што мяцежнікі сапраўды далі кончага драпака. I праўда: на адлегласці, якую легіён і за дзень не зможа адолець, разведчыкам не трапілася ніводнае душы.

Спёка не спадала. Легіянерам неўспадоб было пакідаць наседжанае месца, выбірацца на бясконцую пустэчу, дзе ад узнятага імі ж самімі пылу, падобнага на куродым, дыхалася неймаверна цяжка. Але ж у лагчыне нельга было заставацца хоць бы з-за таго, што незакапаныя трупы іудзеяў пачалі гнісці, у паветры стаяў густы смурод, крый божа, нахлыне якая зараза...

Легіён рухаўся марудней, чым звычайна: параненых давялося пакласці на павозкі, а рэчы, знятыя з іх, легіянеры змушаныя былі валачыць на сабе, хоць і дагэтуль яны нагадвалі наўючаных мулаў...

Да канца дня, калі сонца напалову схавалася за акаёмам, рымляне конча знясілелі. Аднак належнага месца, дзе можна было б разбіць лагер, вочы не знаходзілі. Паўсюль роўнядзь, пустэча і, што самае непрыемнае, нідзе навокал ніводнае ручаіны ці калодзежа. Спекулаторасы далажылі, што наперадзе пейзаж трохі інакшы: дзе-нідзе трапляюцца досыць ладныя ўзвышшы, дый зямля месцамі аздобленая зяленівам. Аднак датуль — добрая гадзіна хады.

Легат палічыў, што лепей трохі ператрываць, адужаўшы пэўны кавалак шляху, чым цэлую ноч пакутавацьу гэтым пеклепустэчы.

Сіл у легіёна хапіла, каб пераадолець толькі першае ўзвыш-

ша. Далей, падобна, можна было знайсці больш спрыяльнае месца для лагера, але і людзі, і жывёла літаральна валіліся з ног.

Марк Юній змушаны быў спыніць легіён і даў каманду ладкаваць лагер на ўсходнім схіле, абапал дарогі. Адсюль, з вышыні, бачылася далёка наперад, і мяцежнікі, калі ім уздумаецца, знянацкулегіён не заспеюць. Прынамсі, небяспекі легат не адчуваў: іудзеі, няйнакш, ужо дабеглі да самага Ерусаліма ці, можа, нават і далей.

Атрымаўшы загад на прывал, рымляне забегалі-замітусіліся, але ў тым не было ніякага хаосу, кожны цэнтурыён дакладна ведаў, дзе належыць размясціць сваю маніпулу1, кожны легіянер меў досвед, куды ўвагнаць свой кол ці ўваткнуць рыдлёўку, бо месцы для падраздзяленняў адразу ж былі пазначаныя дзідамі і каляровымі сцяжкамі.

Праз гадзіну лагер набыў звыклыя абрысы. He надта ўражваў хіба толькі земляны вал вакол яго: сыпучы пясок распаўзаўся, рассоўваўся ва ўсе бакі.

Намёт Марка Юнія ўзвысіўся пасярэдзіне лагера, непадалёку ад абоза. Перш чым напаўзла цемра, легат абышоў каравулы — яны былі расстаўлены як унутры лагера, так і звонку. Іх належала памяняць чатыры разы за ноч. Узмоцнены атрад лёгкай пяхоты нёс варту з боку Ерусаліма. Легат хоць і не чакаў ніякага нападу, але гэтага вымагаў парадак, які складваўся вякамі. Ззаду легіёна дазоры выставіліся амаль сімвалічныя, бо, палічыў Марк, у іх няма ніякай патрэбы, а людзям не зашкодзіць адпачыць лішнюю гадзіну...

I ў страшным сне Бар Кохба не мог уявіць той катастрофы, якая напаткала ягонае войска. Прычым найбольш уразіла Сімона не сама бітва (у ёй іудзеі паказалі сябе якраз няблага), a трагічныя наступствы, калі войска кінулася панічна бегчы, упадобіўшыся звар'яцелай чарадзе авечак. I колькі ні спрабаваў Бар Кохба спыніць ашалелы натоўп, колькі ні заклікаў сваіх ваяроў зноўку павярнуцца тварамі да ворагаў, нічога не атры-

1 Асобнага камандзіра ў маніпуле не было. Яе ўзначальваў адзін з двух цэнтурыёнаў.

малася. Сімона і самога, мусіць жа, затапталі б, раструшчылі б, калі б ён не сядзеў на кані, які ў спрэсаванай гурме вынес яго цераз "горлычка" ў перадгор'е. Тут Бар Кохба зрабіў яшчэ адну спробу затрымаць уцекачоў, бо менавіта на выхадзе з лагчыны яшчэ меўся шанец паставіць заслону рымлянам, пазбавіўшы іх манеўра. Але дзе там... Уцекачы, не зважаючы на двух коннікаў (Архелай увесь час трымаўся побач з камандзірам), не згадваючы, што дарогу ім заступае сам Месія, якога яны колькі дзён таму лічылі амаль роўным Богу, абміналі іх і беглі далей. Некаторыя нават кідалі зброю.

У рэшце рэшт, і Бар Кохбу, і Архелаю самім давялося ратавацца, бо з "горлычка" пачала выплёсквацца ў перадгор'е рымская конніца...

Дзякаваць богу, рымляне нядоўга пераследавалі ўцекачоў — яны ўжо і так удосталь "напіліся варожай крыві". Аднак іудзеі беглі і беглі — хто ўздоўж дарогі, хто ў розныя бакі ад яе, — пакуль ставала сіл, і, толькі конча зняможыўшыся, нібы ссечаныя алівы, гулка падалі на ссохлую зямлю...

Прайшло яшчэ амаль паўдня, пакуль пашкамутанае іудзейскае войска, рассеянае па ўсёй пустэчы, пачало сцягвацца ў адно месца — туды, дзе спыніўся сам Бар Кохба. Людзі падыходзілі ці невялікімі натоўпамі, ці па аднаму, і, што найболей засмучала і абурала Сімона, хто-ніхто ўжо не меў зброі. У іншы час Бар Кохба загадаў бы сурова пакараць тых, хто, ратуючы сваё жыццё, кінуў меч ці дзіду, магчыма, кара была б нават смяротнаю, аднак жа цяпер, калі войска і так панесла вялікія страты, "дэцымацыя па-іудзейску" выглядала б недарэчна.

Адно толькі і сказаў камандзір пасля таго, як людзі ў рэшце рэшт скучкаваліся па атрадах і хоць збольшага войска набыло акрэсленыя абрысы:

— Ганьба нам усім за тое, што панічна пакінулі поле бітвы! А яшчэ большая ганьба тым, хто страціў ці наўмысна выкінуў сваю зброю! Толькі крывёю можна змыць гэтую ганьбу! I я дам вам шанец зрабіць гэта! Бітва з рымлянамі яшчэ не скончаная! Вы яшчэ мецьмеце магчымасць абараніць свой гонар! Але змагацца вам ужо давядзецца голымі рукамі, пакуль не ўдасца адабраць зброю ў ворага!

Словы камандзіра ўзбадзёрылі абяззброеных ваяк, якія

адчувалі сябе пабітымі сабакамі і ўжо рыхтаваліся да самага горшага. Адусюль панесліся крыкі:

— Мы здабудзем зброю ў баі!

— Змыем ганьбу крывёю!

Са значна парадзелага атрада Яная гэткіх крыкаў акурат і не чулася: ніхто не выкінуў свой меч, хоць ён і замінаў борздка караскацца ўверх. Янаеўцы ўвогуле, спусціўшыся з вяршыні на супрацьлеглым баку гары, зладжана, без мтгусні -рухаліся ўздоўж дарогі, пакуль наперадзе не згледзелі асноўныя сілы.

Абвесціўшы войску, што "бітва яшчэ не скончылася", Бар Кохба не толькі хацеў падбадзёрыць сваіх знявераных апалчэнцаў, хоць і ў самога ца душы было пагана. Ён ужо вельмі пашкадаваў, што недаацаніў рымлян, быў гэткім самаўпэўненым і нават дапусціў святатацтва, заклікаючы Бога толькі не падсабляць ворагу і не просячы ў Яго помачы. Сімон спадзяваўся, што гэтыя ягоныя словы ніхто не пачуў, нават блізкае атачэнне, інакш усе палічылі б, што менавіта з-за іх атрымалася такая жорсткая параза. Цяпер ужо Бар Кохба ў душы апантана прасіў Бога, каб Ён паспрыяў іудзеям у наступнай бітве і падарыў ім перамогу.

А перамога была патрэбная Бар Кохбу да зарэзу, бо пад пагрозаю знаходзілася і ягонае месіянства, і зыход паўстання ўвогуле. I то праўда: чаго вартае іудзейскае войска, калі яно не змагло адужаць усяго адзін рымскі легіён...

Можна было б паслаць ганца ў Ерусалім, загадаць, каб і астатнія апалчэнцы, што засталіся там, рушылі на падмогу, папоўнілі парадзелыя шэрагі, аднак гэта сталася б кончым прызнаннем паразы, і Акіба, без сумневу, вельмі пашкадаваў бы, што даверыў Сімону ўзначаліць паўстанне. Да таго ж, яшчэ немаведама, якое становішча ў самім Ерусаліме, магчыма, ягоныя абаронцы ўжо ўступілі ў схватку з Сірыйскім легіёнам, і ім самім патрабуецца дапамога.

He, разлічваць на падмацаванне Бар Кохбу не выпадала ніяк. Належала адолець Егіпецкі легіён тымі рэшткамі ваяроў, якія ацалелі пасля бітвы ў лагчыне. Прынамсі, а чаму рэшткі? Іудзейскае войска па колькасці ўсё яшчэ значна пераўзыходзіла легіён — амаль утрая. Для перамогі гэтага ўдостатку. He

варта толькі кідацца ў лабавую сугычку, рызыкуючы паўтарыць памылку, трэба прыдумаць нешта іншае...

Бар Кохба аддаў загад, каб войска выстраілася на дарозе ў адну калону.

— Менавіта ў калону! — паўтарыў Сімон камандзірам атрадаў, якіх папярэдне сабраў вакол сябе. — Hi ў якім разе нельга збочваць з дарогі! Ніводнаму чалавеку! Жорстка гэта кантралюйце!

Бар Кохба не патлумачыў, для чаго патрэбнае такое абмежаванне, а самі камандзіры не здагадваліся. Насамрэч жа Сімон трымаў у галаве дзве мэты. Па-першае, зладжаны, арганізаваны рух дапаможа ваярам усвядоміць маналітнасць усяго войска, адчуць ягоную сілу. Па-другое, пры хаатычным, бязладным руху ў натоўпе, прычым не толькі па дарозе, але і па ўзбочынах, застануцца выяўныя сляды, па якіх рымляне змогуць адсочваць шлях іудзейскага войска. Гэтага Бар Кохбу акурат і не хацелася. Ён увогуле палічыў бы за лепшае, каб ягоная армія часова правалілася скрозь зямлю і рымляне ніяк не маглі б даўмець, куды яна падзелася.

Прынамсі,усе ваяры, асабліва камандзіры, вельмі здзівіліся, калі па загадзе Бар Кохбы калона зрушылася не ў накірунку Егіпецкага легіёна, а ў бок Ерусаліма. Напаўголасу іудзеі выказвалі расчараванне:

— Выходзіць, усё-такі змушаны адступаць...

— Мусіць, не верыць наш камандзір у перамогу...

— Самі вінаватыя. Такога драпака далі...

Недзе праз дзве гадзіны руху Бар Кохба, які ехаў наперадзе, раптам завярнуў свайго каня на ўзбочыну і даў знак, каб калона рухалася ўслед за ім.

— Архелай! — паклікаў Сімон свайго памочніка. — Праскачы ўздоўж калоны, дай абвестку, каб усе захоўвалі строй. Ісці толькі ў калоне — след у след! Нікому не збочваць!

Затым падазваў да сябе Яная, атрад якога знаходзіўся ў галаве калоны (Бар Кохба асабіста і з нейкім пэўным намерам вызначыў для янаеўцаў гэтае месца), і коратка патлумачыў свайму былому камандзіру, для чаго атраду трэба адысці’ трохі ўбок і што належыць зрабіць, калі ў рэшце рэшт з дарогі збочыць хвост калоны.

— Зразумеў, — стрымана адказаў Янай. — Выканаем.

Калона на чале з Бар Кохбам пасунулася ў глыбіню пустэчы, упоперак дарогі, амаль пад прамым вуглом да яе. Узнялася яшчэ большая хмара куравы, і з кожнаю хвілінаю яна разрасталася, засланяючы неба. Ніхто, як і было загадана, не саступаў убок. Зрэшты, па пратаптанай сцежцы проста ішлося лацвей, чым па некранутаму, сыпучаму пяску.

Калі апошнія ваяры сышлі з дарогі, за справу ўзяліся янаеўцы. Адступаючыся назад, яны ці рукамі, ці зброяй, ці ашмёткамі вопраткі загортвалі на добра-такі ўтаптаную сцежку пясок, раўнялі яго, надавалі паверхні выгляд, які нічым не адрозніваўся ад навакольнага. Старонні чалавек нізавошта не здагадаўся б, што ў гэтым месцы толькі што пратупала не адна тысяча людзей, мулаў і коней. Янаеўцы ўвіхаліся аж да тае пары, пакуль дарога не стала бачыцца ім вузенькаю, ледзь прыкметнаю палоскаю, і толькі затым паспяшаліся наўздагон войску.

Па пустэчы калона прасунулася на немалую адлегласць, але Бар Кохба чамусьці не загадваў спыніцца. Ўсе меркавалі, што камандзір добра ведае гэтую мясцовасць і мае на ўвазе загадзя вызначанае месца, дзе войска можа знайсці прьггулак ці хованку. А што камандзір чамусьці вырашыў менавіта схавацца ад рымскіх разведчыкаў, ніхто ўжо не сумняваўся. Вось толькі для чаго яму гэта спатрэбілася? Забаяўся? На тое не падобна. Сам жа абяцаў яшчэ адну бітву...

Насамрэч у гэтых мясцінах Бар Кохбу дагэтуль бываць не даводзілася, ён увогуле ніколі не пакідаў межаў свайго мястэчка і ягоных абсягаў. А збочыў ён наўздагад, інтуітыўна, бо ўсюды пейзаж бачыўся аднолькавым і аднастайным.

Галоўнае, меркаваў Сімон, адысціся ад дарогі як далей, каб рымляне, якія будуць па ёй рухацца, не змаглі выявіць ягонае войска — не толькі ўбачыць, але і пачуць, бо такая процьма народу непазбежна выдавацьме мноства галасоў і гукаў, якая б перасцярога ні захоўвалася.

Нарэшце Сімон палічыў, што войска ўжо адышлося дастаткова. Абшар не надта вабіў — навокал пясок ды скамянелыя ўзлобкі, — але іудзеі да такога асяроддзя звыклыя.

— Тут і атабарымся, — сказаў Архелаю Сімон.

— Надоўга?

— Мяркую, што да заўтрашняга вечара. Перадай гэта па калоне, няхай людзі рыхтуюць стаянкуды адпачываюць. Ніякіх вогнішчаў не паліць, залішне не галёкаць. I вось што яшчэ: скажы разведчыкам, каб сачылі за дарогай. Як толькі па ёй пройдзе рымскі легіён, хай адразу ж паведамяць мне.

Вестку пра тое, што легіён пратупаў у Ерусалім, разведчыкі прынеслі не праз суткі, як разлічваў Бар Кохба, а амаль праз трое. Сімон ужо, было, і хвалявацца пачаў: ці не перадумалі рымляне ісці на Святы горад, можа, здаволіліся перамогаю ў лагчыне? Дзякаваць богу, не перадумалі.

— Здымаемся са стаянкі! — аддаў загад Бар Кохба.

Войска ўспрыняло загад з палёгкаю: усім ужо абрыдла марнаваць час сярод пустэчы, не ведаючы, ці доўга яшчэ давядзецца нечага чакаць.

На дарогу калона (Бар Кохба наказаў захоўваць яе і надалей) выбралася тым жа шляхам і таксама накіравалася ў бок Ерусаліма.

I легіён, і іудзейскае войска рухаліся ў адным напрамку, хоць і на прыстойнай адлегласці. Аднак Марк Юній, у адрозненне ад Бар Кохбы, гэтага ведаць не мог: сваіх спекулаторасаў рымляне пасылалі толькі наперад.

Калі пачало ўжо брацца на цемру, іудзейскія разведчыкі данеслі, што далёка за даляглядам рымляне разбілі лагер, спыніліся на начлег. Іх, конных разведчыкаў, было ўсяго двое, бо так загадаў Бар Кохба. Ён прадбачыў, што большая колькасць коннікаў, калі яны, крый божа, напоруцца на рымскі ар'ергард, можа насцярожыць Марка Юнія. I так яно ледзьве не сталася сапраўды.

Пакуль разведчыкі скакалі па пустэчы, іхнія позіркі сягалі далёка. А потым акаём засланілі ўзвышшы. Што за імі — немаведама. Аднак жа на тое яны і разведчыкі, каб вывучыць мясцовасць. Коннікі паскакалі далей. Яны непазбежна знячэўку ўварваліся б у самую гушчыню рымскага лагера, раскінутага на супрацьлеглым схіле ўзвышша, калі б хтосьці з іх своечасова не звярнуў увагу на сполахі, якія шугалі ў пацямнелае неба наперадзе. Безумоўна, гэта не водбліскі далёкай навальніцы, якія бываюць тут гады ў рады, дый перуновага

водгулля не чутно. Сполахі, відавочна, зыходзілі ад вогнішчаў ды паходняў. А значыць, па той бок узвышша — рымскі лагер. Каб конча ўпэўніцца ў гэтым, разведчыкі, зрабіўшы вялікі крук і трымаючыся воддаль, абскакалі ўзвышша збоку. Схіл кішэў людзьмі. Яшчэ разведчыкі скмецілі, што спераду легіёна выстаўлены досыць шматлікія дазоры, а вось ззаду, на грэбні ўзвышша, тупаюць толькі адзінокія назіральнікі.

Гэтыя звесткі прыйшліся Бар Кохбу даспадобы. Ён нават не чакаў, што ўсё будзе складвацца так спрыяльна. Мусіць, Бог усё-ткі прабачыў яму нахабства...

Нейкі час калона яшчэ рухалася наперад, а затым спынілася.

— Архелай, камандзіраў атрадаў — сюды! — рашуча загадаў Сімон.

Пакуль усе верхаводы подбежкам дабіраліся да галавы калоны, прайшло не менш як паўгадзіны. Ставячы перад імі задачу, Бар Кохба доўга не рассусольваў:

— Наперадзе, адсюль пакуль што не бачна, рымляне разбілі свой лагер. Больш зручнага выпадку, каб паквітацца з імі, у нас не будзе. Слухайце мой загад. Першая палова калоны збочвае з дарогі налева, другая — направа. Разгрупавацца ў абодва бакі на адлегласць да двухсот крокаў ад дарогі. Скінуць з сябе ўсё лішняе, асабліва тое, што грыміць, звініць ці звякае. Пакінуць пры сабе толькі зброю. Абоз з гэтага месца не кратаецца. Коней таксама пакідаем тут: ім пысы не заткнеш, а для нас галоўнае — як мага захоўваць цішыню. Па гэтай прычыне — ніякіх зносінаў між сабою. Нават шэптам. Рух наперад пачынаць толькі па камандзе, калі зусім сцямнее. Ступаць без лішняга шуму. Можа, нават увогуле скінуць абутак — зямля ўжо астыла. Ці блізка рымскі лагер, вы самі скмеціце: па той бок першага ўзвышша будуць бачныя сполахі ад вогнішчаў. Штурм пачынаць толькі тады, калі рымляне нас выявяць. Таму як мага бліжэй трэба падступіцца да лагера незаўважна... Задачу зразумелі? Выконвайце! Цяпер усё ў вашых руках... — скончыў было Сімон, а затым усё-ткі дадаў: — ...I Бога.

Загад Бар Кохбы пачаў выконвацца на дзіва дакладна і ўзгоднена. Іудзеі, якія зусім нядаўна зведалі горыч паразы, цяпер цвёрда ўсвядомілі: без дысцыпліны, без дакладнага

выканання загадаў сваіх камандзіраў перамогі ім не ўбачыць як сваіх вушэй.

Здавалася, сама прырода спрыяла іудзеям. Дагэтуль некалькі тыдняў запар стаяла неймаверная гарачыня, ад яе не было ратунку ні ўдзень, ні ўначы, а ў гэты вечар, нібы па заказе, з боку Міжземнага мора павеяла вільготным халадком, і разам з цемраю неба пачала завалокваць лёгкая смуга, скрозь якую марна спрабавала прабіцца месячнае святло. Апоўначы зрабілася гэтак цёмна — хоць вока выкалі.

— Пара, — сказаў Бар Кохба і ступіў наперад. Следам за ім зрушыліся з месца тыя, хто стаяў бліжэй, і ў рэшце рэшт хваля дайшла да флангаў.

Паўтары мілі шырокая чалавечая сцяна моўчкі сунулася ўздоўж дарогі. Прынамсі, абсалютнай, вядома ж, цішыня не была: шаргацеў пад нагамі пясок, раз-пораз чуўся прыглушаны кашаль, зрэдчас усё-ткі звякала зброя. Аднак жа старонні чалавек нізавошта не паверыў бы, што гэтак сцішана можа рухацца дваццацітысячная раць. Зрабілася яшчэ цішэй, калі наперадзе неба пасвятлела...

Хоць перад рэдкімі рымскімі дазорнымі, якія тупалі тудысюды на грэбні ўзвышша, прасціралася бясконцая роўнядзь, яны не маглі ў цемры згледзець шэрую масу людзей, якая няўмольна насоўвалася з пустэчы. Ззаду ў вартавых гарэлі кастры і паходні, ад чаго навакольная цемра здавалася гусцейшай, чым насамрэч. Пачуць набліжэнне раці таксама было амаль немагчыма: рымскі лагер хоць і адпачываў, але ўсё адно поўніўся разнастайнымі гукамі, конскім іржаннем, і нават калі б іудзейскае войска выдавала сябе залішнім шумам-гамам, дазорным няпроста было б вызначыць, адкуль ён даносіцца — ззаду ці спераду.

He дзіва, што найбольш пільны з вартавых спачатку адчуў, а потым і скмеціў чалавечую сцяну толькі тады, калі да грэбня ёй заставалася не болей як паўтары сотні крокаў. Вартавы замітусіўся, нешта загалёкаў, і праз імгненне на вяршыні пачуўся пранізлівы сігнал ражка, які азначаў трывогу. Амаль адразу ж яму адгукнуліся дзясяткі іншых корну ў лагеры, затым і галоўная туба легіёна падала свой голас.

Калі для рымлян гук ражка абвесціў трывогу, дык для іуд-

зеяў ён паслужыў сігналам для штурму. Войска адначасна выбухнула такім грамавым воклічам, што, здавалася, з неба ўпала аграмадная жалезная бочка і з грукатам пакацілася па ўзвышшы — вось толькі не ўніз, а ўгару. Пераваліўшыся цераз грэбень, шматтысячная ўзброеная раць, нібы цунамі, хлынула на лагер і праз некалькі хвілінаў затапіла яго...

Змарнелыя, стомленыя за дзень легіянеры, намёты якіх месціліся блізу вяршыні, нават не паспелі з іх выскачыць. Іудзеі, набягаючы, вырывалі з зямлі калы, якія служылі для намётаў падпорамі, і грубае палатно ападала на тых, хто знаходзіўся ўсярэдзіне. Запалоненыя гэткім чынам, легіянеры, знізу перабіраючы рукамі палатно, тыцкаючыся ў яго галовамі, спрабавалі выбрацца з пасткі, але рабілі для сябе яшчэ болей шкоды: у тыя месцы, дзе што-небудзь варушылася ці вытыркалася, іудзеі зверху паролі мячамі, і палатно адразу брыняла крывёю.

Легіянерам, якія адпачывалі ў цэнтры лагера і ля падножжа, пашэнціла болей. Яны павыскоквалі з намётаў, на хаду прыхапіўшы гладыусы і шчыты, а накінуць на сябе панцыры ці кальчугі не ставала часу. Згуртавацца хоць бы ў цэнтурыях магчымасці не было, таму лакальныя сутычкі ўсчаліся каля кожнага намёта. Там, дзе рымлянам удавалася стаць кругам, супраціў быў ярасным, а дзе-нідзе і паспяховым. Аднак у такой сумятні, у такім хаосе баявая вывучка легіянераў не мела вялікага значэння. Іудзеі абляплялі іх з усіх бакоў, і немаведама было, ад каго трэба бараніцца найперш...

Калі нападнікі пачалі граміць абоз, вэрхал узняўся ўвогуле неймаверны. Да чалавечых крыкаўі стогнаў далучылася іржанне, мычанне, выццё жывёлы, звяр'яцелыя коні насіліся па лагеры, збіваючы з ног і нападнікаў, і абаронцаў.

Такое калатнечы, такога крывавага месіва яшчэ не ведаў ніводзін рымскі легіён...

Архелай стараўся трымацца паблізу Бар Кохбы, каб пры неабходнасці адхіліць ад яго небяспеку, аднак, захоплены сутычкаю з такім жа, як сам, легіянерам-маладзёнам, на нейкі час затрымаўся, пакуль нехта ззаду не праткнуў рымляніна дзідай. Архелай пачаў ліхаманкава азірацца, каб згледзець камандзіра, але той ужо растварыўся ў чалавечай кішме. У

нейкае імгненне ад'ютанту падалося, што злева, крокаў за сорак, мільганула знаёмая постаць, дый схватка там была асабліва жорсткаю. Хлопец памкнуўся ў той бок.

Каля намёта, які выглядаў значна большым, чым астатнія, ішла бязлітасная сеча. 3 паўсотні легіянераў, згуртаваўшыся і стаўшы паўмесяцам (тыл ім прыкрыкваў намёт), зносілі галовы і распорвалі жываты ўсім, хто спрабаваў да іх наблізіцца. Асабліва ўдала арудаваў мячом высокі і ўжо немалады ваяр, па ўсім відаць, галоўны ў гэтым рымскім гурце, бо паплечнікі прыціскаліся да яго, засланялі з бакоў, а адзін з легіянераў нават падставіў сваё цела пад дзіду, каб уратаваць камандзіра.

Бар Кохба сапраўды быў у ліку тых, хто насядаў на гэтае рымскае згуртаванне. Ён спрытна размахваў сваім мячом і нават на вачах у Архелая здолеў паваліць дваіх легіянераў.

Перад рымскім шэрагам ужо ўтварыўся цэлы штабель забітых і параненых нападнікаў, але сілы былі няроўныя, з кожнаю хвілінаю шэраг радзеў, сціскаўся, пакуль у ім не засталіся тры чалавекі, тым лікам і іхні камандзір. Было відавочна, што, нягледзячы на безвыходнае становішча, гэтая троіца здавацца не збіраецца, яна, бадай, палічыць за лепшае загінуць.

Легіянераў ужо адцяснілі ад намёта, стоячы спінамі адзін да аднаго, яны, хоць і знясілелі, аднак адчайна працягвалі адбівацца-агрызацца. Нарэшце дзіда праткнула аднаго з легіянераў, затым другога... Такая ж доля чакала і трэцяга, таго, каго рымляне гэтак аберагалі, нехта ўжо замахнуўся мячрм, каб ссекчы яму галаву, але нападніка апярэдзіў Архелай. Ён пружыніста адштурхнуўся ад зямлі і ззаду наляцеў на рымляніна, збіўшы яго з ног і паваліўшыся сам. Архелай не ведаў, чаму ён гэта зрабіў. Мусіць, таму, што ў душы імгненна варухнулася шкадоба да такога мужнага ваяра, хай сабе і ворага. He хацелася, каб ён загінуў. Легіянер, лежачы тварам да зямлі, паспрабаваў павярнуцца, але на яго наляцелі-накінуліся яшчэ тры чалавекі, закруцілі рукі за спіну...

Бойня ў лагеры працягвалася яшчэ болей за гадзіну. Гэта была менавіта бойня, бо заспеты знянацку легіён не мог аказаць належнага супраціву...

Жахлівая вестка

Яшчэ цёмначы пераможцы пачалі вылоўліваць спуджаных коней, якія разбегліся па ўсёй пустэчы, збіраць на месцы пабоішча трафейную зброю, сцягваць-зносіць у адно месца трупы сваіх таварышаў. Параненых легіянераў дабівалі, тых, хто ацалеў, сагналі ў сярэдзіну былога лагера, да самага вялікага намёта, у якой зусім нядаўна меў прытулак легат Марк Юній.

Калі трохі развіднела, яшчэ выразней акрэслілася веліч атрыманай перамогі. Па ўсім схіле ўзвышша былі раскіданы мёртвыя рымляне — ужо не толькі без зброі, але і без даспехаў. А гэта, лічы, больш за сем тысяч трупаў. У палон — жывымі і здаровымі — удалося ўзяць усяго 323 чалавекі, большасцю з ліку саюзнікаў ці дапаможнага войска, рымляне ж біліся да астачы сіл, нават параненыя.

Іудзеяў палегла не меней, аднак пасля ганебнай паразы ў лагчыне сённяшні рэванш выглядаў проста трыумфальным.

Бар Кохба не хаваў сваёй радасці. Акурат з пустэчы падцягнуўся ўласны абоз, і да камандзіра падвялі ягонага каня. Сімон борздка на яго ўскочыў і панёсся на грэбень, каб з вышыні ахапіць вачыма ўсю велічную панараму. Услед за ім паскакаў Архелай.

Постаці двух коннікаў на вяршыні, на фоне пасвятлелага неба, бачыліся здалёк, здаваліся казачна-велічнымі,і Бар Кохба на сваім белым кані сапраўды выглядаў, як пасланец Нябёсаў...

Тут жа, на вяршыні, Архелай вырашыў падступіцца да Сімона са сваёю пільнаю нэндзаю, бо больш зручнага выпадку, калі Бар Кохба ў гэткім прыўзнёслым настроі, можа і не надарыцца.

— Камандзір,у мяне ёсць просьба... — нясмела пачаў юнак, але Сімон, захоплены аглядам прыемнага відовішча, спярша на ягоныя словы ўвагі не звярнуў.

— Паслухай мяне, камандзір! — ужо гучна сказаў Архелай. — Я хачу што-кольвеч у цябе папрасіць...

— Га? — нарэшце вярнуўся ў рэчаіснасць Бар Кохба. — I ў чым жа твая просьба? Зрэшты, прасі што хочаш! Сёння я магу выканаць любое тваё жаданне!

— Ды не такое яно неймавернае. Сёння войска, мусіць, рушыць у Ерусалім. Я ж прашу, каб ты дазволіў мне на тры дні адлучыцца...

— Адлучыцца? I куды ж?

— У Віфанію. Адсюль не так і далёка. Пакуль войска дабярэцца да Ерусаліма, я акурат паспею зрабіць невялікі крук. Усё ж на кані...

— Паспееш, не паспееш — мяне гэта мала хвалюе. Лепей скажы, якая ў цябе патрэба ў Віфаніі.

— Там зараз знаходзіцца адна дзяўчына...

— I што? Дзевак у ваколіцах шмат!

Архелай хацеў сказць "я кахаю яе", але замест гэтага, густа пачырванеўшы, сарамліва мовіў:

— Яна... Яна мне падабаецца...

Бар Кохба літаральна аслупянеў.

— Як гэта? Калі ж ты паспеў? Здэцца ж, увесь час быў на маіх вачах! I нешта я не прыпомню, каб ты да каго-небудзь заляцаўся.

Архелай прадбачыў, што яму давядзецца тлумачыць Бар Кохбу, адкуль у ягоным жыцці з'явілася нейкае дзяўчо, і загадзя падрыхтаваў прыдумку. He мог жа ён, насамрэч, паведаць, што пазнаёміўся з дзяўчынаю падчас вылазкі ў Ерусалім і што яна — хрысціянка. Нямасумневу, якуспрыняўбы гэтаСімон...

— Яшчэ летась, калі бадзяўся па свеце, пазнаёміўся... Перад тым, як падацца ў Бетар, паабяцаў ёй вярнуцца... Дык вось і наспеў зручны выпадак...

Па тым, як Архелай ніякавата адводзіць убок свой пагляд, з якімі патугамі ён выціскае з сябе словы, Бар Кохба зразумеў, што хлопец нешта не дагаворвае. Але ў Сімона быў гэткі святочны настрой, што ён палічыў за лішняе дэталёва распытваць свайго памочніка, лезці яму ў душу. Адно толькі зарагатаў:

— He ўмееш ты хлусіць, хлопец! Але хай будзе гэтак. Калінебудзь раскажаш праўду... А сёння любое тваё жаданне — для мяне закон! Заслужыў! Гэта ж трэба — самога рымскага легата ў палон захапіў!

— Як? Пра што ты кажаш?

— Ды той ваяр, якога ты заваліў, акурат і аказаўся легатам! Гэта добра, што яму галаву не знеслі. Можна сказаць, самы

галоўны наш трафей! Уяўляю, як раз'юшыцца імператар, калі пра гэта даведаецца...

Тое, пра што сказаў Бар Кохба, збіла з панталыку Архелая і зусім не ўзрадавала. Выходзіць, пашкадаваўшы ваяра, зратаваўшы ад пагібелі, ён асудзіў рымскага военачальніка на прыжыццёвую пакуту і вечную ганьбу...

— Аднаго цябе ў Віфанію не адпушчу, — дзелавіта сказаў Сімон. — Небяспечна. У наваколлі рознай набрыдзі зараз процьма, а на ілбе ў цябе не напісана, што ты мая правая рука. Крый божа, дзе-небудзь перахопяць...

— Я пра гэта таксама думаў, — пагадзіўся Архелай.

— I каго ж намерыўся ўзяць сабе ў помач?

— Нахума і Гефена з янаеўскага атрада.

— А-а, прыпамінаю. Вось толькі ці досыць іх? Дый Нахума асілкам не назавеш...

— Затое Гефен чаго варты!

— I то праўда. Коней зараз у нас удостатку, так што можаце выбраць сабе найлепшых.

Тры коннікі дзе лёгкім алюрам, а дзе ўгалоп, калі дазваляла дарога, скакалі па пустыннай роўнядзі другія суткі запар. У невялікіх мястэчках, якія зрэдку трапляліся на іхнім шляху, яны на кароткі час спыняліся толькі для таго, каб напаіцьнакарміць коней ды самім падсілкавацца ў заняпалай местачковай карчме.

Нахум і Гефен ахвотна пагадзіліся падацца з Архелаем у ягонае няблізкае падарожжа, і на тое было шмат прычын. Самая галоўная з іх — ім дадуць коней! I ёсць спадзеў, што нават пасля вандроўкі не забяруць. Зброю можна было выбраць любую, хоць Бар Кохба загадаў ставіцца да трафеяў ашчадна, бо яны спатрэбяцца для тых, хто застаўся ў Ерусаліме. Гефен узяў сабе доўгі меч — зброю коннікаў. Ён хоць і меў значную вагу, але ў руках асілка Гефена выглядаў пушынкай. Нахуму даспадобы прыйшоўся гладыус з рукаяткаю, пакрытаю басмой — мусіць, належаў нейкаму цэнтурыёну, а ў дадатак прыхапіў зіхоткі кінжал. Яму яшчэ карцела разжыцца кальчугай і шаломам, нават начапіць султан, але хлопец абачліва падумаў, што ўсё гэта будзе замінаць у няблізкай дарозе, а з-за султана над

галавою хто-ніхто з насельнікаў можа прыняць яго за рымляніна, што нічога добрага не зычыць.

Нахума і Гефена цешыла яшчэ і тое, што згоду на суправаджэнне Архелая даў сам Бар Кохба, дый Янай зусім не пярэчыў.

Архелай, вядома ж, не ўтойваў ад спадарожнікаў, для чаго яму гэтак пільна спатрэбілася наведаць Віфанію. Маўклівы Гефен нічога лішняга не распытваў: трэба дык трэба. Затое няўрымслівы Нахум, аднагодак Архелая, сакатаў усю дарогу, лез у душу:

— А якая яна, тая дзеўка? Ці прыгожая?

— Прыедзем — сам пабачыш, — адмахваўся Архелай.

— Раскажы, скуль яна ўзялася? Дзе ты яе нагледзеў? Можа, і для мяне там вабная дзяўчына знойдзецца?

— Знойдзецца, знойдзецца...

Ужо на подступах да Віфаніі Архелай не стрываў, выклаў сябрам усю праўду: і пра тое, як пазнаёміўся, і пра тое, што Вірсавія — хрысціянка. У рэшце рэшт, падумаў хлопец, яны і самі здагадаюцца, калі трапяць у хрысціянскае атачэнне, дзе зараз знаходзіцца ягоная дзяўчына. Прынамсі, Архелай лічыў, што ні Нахум, ні Гефен, як і ўвогуле простыя іудзеі, выяўнай нянавісці да хрысціян не маюць, ва ўсякім разе іхніх размоў ці спрэчак на гэтую тэму Архелаю чуць не даводзілася. Тым не меней, ачумелы ад пачутага Нахум нават спыніў каня і разявіў рот.

— Ты не хлусіш?

— А навошта мне хлусіць? Вы — мае сябры...

Дык нам жа, прававерным іудзеям, з іншаверцамі знацца забаронена.

— Ведаю... Але сэрцу не загадаеш...

Колькі хвілін Нахум памаўчаў, мусіць, пра нешта разважаў.

— А Бар Кохбу ты таксама ўсё расказаў?

— He зусім...

— Ну то і добра. I не расказвай. He думаю, што твой выбар будзе яму ўспадоб...

Астатні шлях да горада коннікі адолелі моўчкі.

Архелай разлічваў, што Віфанія — звычайнае мястэчка, хай сабе і вялікае, усе тут ведаюць адзін аднаго, і любы сустрэчны падкажа, дзе жыве Габрыель. Аднак насамрэч яны ўехалі ў досыць самавіты горад, нават большы, чым Бетар. У душу

Архелая закраўся сумнеў: а ці ўдасца знайсці Вірсавію ў гэтай людской кішмені? I праўда, ад усіх сустрэчных насельнікаў яны чулі адно і тое ж:

— Габрыель, сын Лірана? He, такога не ведаю.

На Архелая нахлынуў адчай. He гойсаць жа па ўсіх вулках і не зазіраць у кожны двор — гэтак і за тыдзень не ўправішся. Выйсце, як здалося, знайшоў Нахум.

— Дзе тут у вас хрысціянскае паселішча? — наўпрост запытаўся ён у ссівелага дзядка, які, дзюбаючы перад сабою кульбакай, тупаў насустрач.

— Хрысціянскае паселішча? — перапытаў дзядок з насцярогаю. — Няма ў нас такога. I зроду не было.

Ён ужо наважыўся чыкільгаць далей, але Нахум канём перагарадзіў яму дарогу.

— Пачакай, стары! У вас што, хрысціян увогуле няма?

— А я адкуль ведаю? — чамусьці незадаволена буркнуў дзядок. — Можа, дзе і ёсць, але яны, хрысціяне, абвестак на сваіх варотах не вешаюць.

— Тады падкажы, дзе ў вас рынак, — не сунімаўся Нахум, нешта, мусіць, замысліўшы.

— Па гэтай вулцы і скачыце далей, самі ўбачыце, — без асаблівай ахвоты, адводзячы пагляд, працадзіў скрозь зубы дзядок. Было відавочна: зносіцца з коннікамі яму не даспадобы, адно толькі і змушвала нешта адказваць — іхняя зброя...

Коннікі пагарцавалі па вулцы, і Нахум на скаку патлумачыў сябрам, чаму ім варта завітаць на рынак:

— Там жа з усяго горада люд збіраецца. Магчыма, хтосьці з гэтым Габрыелем побач жыве...

Людзей на рынку было няшмат, бо стаяла паўдзённая спёка. Усе яны адразу звярнулі ўвагу на ўзброеных коннікаў, якія завярнулі на плошчу. Каб не траціць час на доўгія роспыты, Нахум на ўсю глотку галёкнуў:

— Гэй, местачкоўцы! Можа, хто з вас ведае, дзе жыве Габрыель, сын Лірана?

Людзі пачалі аб нечым перашэптвацца між сабою, але пэўнага адказу Нахум не пачуў. Таму гучна ўдакладніў:

— Ён хрысціянін!

Лепей бы Нахум гэтага не казаў: усе сталі адварочвацца, a

хто-ніхто кінуў на іх касы ці пагрозлівы позірк з-пад ілба.

— Цьфу ты! — сплюнуў ад злосці Нахум. — I чаго ім гэтыя хрысціяне ў косці ўеліся? He разумею... Паехалі, хлопцы, адсюль, ніхто нам нічога не скажа, калі нават і ведае...

Яны развярнулі коней і, кіруючыся на вулку, спінамі адчувалі, як свідруюць, працінаюць іх наскрозь дзясяткі калючых позіркаў...

— Дык што рабіць далей? — ці то ў самога сябе, ці то ў сяброў няўцямна запытаўся Архелай.

— А ліха яго ведае... — Нахума таксама ахапіла роспач.

— Зірніце туды, — нечакана ўставіў слова зазвычай маўклівы, як камень, Гефен і кіўнуў у бок завулка перад уваходам на рынак. Там, прытуліўшыся да агароджы, стаяла, калі меркаваць па паставе, досыць маладжавая жанчына, з ног да галавы захутаная ў чорную накідку. Твар таксама быў прыкрыты, на ім бачыліся толькі вялікія і выразныя, як у цяляці, вочы. Жанчына знакамі паказвала коннікам, каб яны наблізіліся да яе, што тыя і зрабілі.

3 боку рынка іх ужо ніхто бачыць не мог, але жанчына, мусіць, усё-ткі асцерагалася, што іхнія зносіны скмеціць чужое вока, таму таропка, на хаду мовіла:

— Габрыеля я не ведаю, але паспрабуйце параспытваць, пашукаць ягоную сядзібу на заходняй ускраіне. Там якраз большасцю і жылі хрысціяне...

I яна пакрочыла далей, аднак Архелай паспеў запытацца наўздагон:

— Жылі? Чаму жылі?

Жанчына, не спыняючыся, толькі і адказала тужліва:

— Самі пабачыце...

У душы Архелая варухнулася трывога.

Па заходняй ускраіне Віфаніі коннікі сноўдаліся яшчэ цэлую гадзіну, але ніякага плёну не дабіліся. Насельнікі няўцямна паціскалі плячыма, а пачуўшы слова "хрысціянін", дык і ўвогуле адварочваліся і спынялі размову. Адчувалася, што па нейкай прычыне яны нешта ўтойваюць, не дагаворваюць. У рэшце рэшт, Нахуму надакучыла гэтая "гульня ў хованкі", і калі ад дзецюка з хітраватымі вачыма ён у чарговы раз пачуў "не ведаю", хлопец не стрымаўся:

— Усё ты ведаеш, сволач! А ну паказвай, дзе жыве Габрыель, інакш галаву знясу з плячэй!

I ён красамоўна ўзяўся за рукаятку свайго гладыуса, нават напалову выцягнуў яго з похваў. Дзіўна, але дзяцюк раптам упаў на калені і ўзмаліўся:

— He забівай! У мяне трое дзетак! А сядзібу Габрыеля я пакажу. Яна тут, непадалёку...

— Во свалата! Чаму ж ты адразу не згадзіўся паказаць?

— Баяўся я...

— Karo баяўся?

— Ой, нават не ведаю, каго найбольш: ці нашых, ці вас...

— Добра, вядзі.

Дзяцюк подбежкам рушыў па вулцы, штохвілінна азіраючыся на коннікаў і бесперапынна паўтараючы:

— Вы толькі на мне злосць не спаганяйце... Я тут ні пры чым...

Нарэшце дзяцюк, спыніўшыся, паказаў пальцам наперад: — Вунь яна, Габрыелева хата. Бачыце пустыя вокны?

3 гэтымі словамі ён сарваўся з месца, сігануў цераз бліжэйшую агароджу і завіхляў па дварах, пакуль не знік з вачэй.

Выгляд хаціны, на якую паказаў дзяцюк, прымусіў коннікаў жахнуцца. Гэта была нават не хаціна, а толькі сцены, абпаленыя знізу. Аніякага даху, замест вокнаў — чорныя пашчы праёмаў.

Коннікі спешыліся.

— Ты што-небудзь разумееш? — спытаўся Архелай у Нахума.

— Здаецца, разумею... Тут быў пагром.

— Які пагром? — не хацеў верыць сваім вачам Архелай. — 3 якое нагоды?

— А з тае самае... Хіба не скмеціў, як усе цураліся, пачуўшы слова "хрысціяне"?

У галаве Архелая памуцілася, на ватных нагах ён ступіў у двор, цераз аконны праём зазірнуў у сярэдзіну хаты. Там было пуста, на падлозе валялася нейкае ашмёцце ды паламаныя дошкі.

— А людзі дзе? Дзе людзі? — немаведама ў каго роспачна запытаўся Архелай.

— Трэба пацікавіцца ў суседзяў, — слушна сказаў Гефен і ўжо накіраваўся да бліжэйшых веснічак, каб ажыццявіць сваю задуму, аднак яго прымусіла спыніцца нечаканае відовішча. Вынырнуўшы з-за павароту, да сядзібы імкліва пачаў набліжацца натоўп — чалавек, можа, на трыццаць. I ўсе — мужыкі. A што самае галоўнае — кожны трымаў у руках ці кол, ці якую'небудзь жалязяку. Двое, як вобмельгам скмеціў Гефен, дык і ўвогуле неслі перад сабою мячы. Нічога прыемнага ад натоўпу чакаць не даводзілася — мужыкі нешта гучна выкрыквалі, раз'юшана зыркалі.

— Хлопцы, па конях! — крыкнуў Гефен.

Архелай і Нахум, пачуўшы гэтыя ўстрывожаныя словы, выскачылі з двара, убачылі натоўп і ўслед за Гефенам вокамгненна алынуліся на спінах сваіх коней.

— Даём драпака? — запытальна зірнуў на Архелая Нахум.

— Пачакай! Спярша даведаемся, чаму мы ім гэтак неўспадоб. Дый, можа, падкажуць, што сталася з Габрыелем і ягонай сям'ёй. Падобна, акурат гэтыя ж вылюдкі тут і нашкодзілі...

Пагалоска пра тое, што нейкія тры коннікі цікавяцца Габрыелем дый увогуле хрысціянамі, разнеслася па ўскраіне вельмі хутка. Тыя, хто чыніў здзек з "запраданцаў", "напамаджаных", зноў збіліся ў хеўру. Ім было відавочна: гэта — хрысціянскія паплечнікі, адзінаверцы. I ім наканавана такая ж доля...

Натоўп наблізіўся да коннікаў амаль ушчыльную і, мусіць, з ходу "праглынуў" бы іх, калі б не бліснулі ў паветры гладыусы, якія выхапілі з похваў Архелай і Нахум, а доўгі пляскаты меч Гефена, якім асілак махнуў перад сабою, прымусіў натоўп адхлынуць крыху назад.

— Хто вы такія? — падаў голас высокі, мажны, з адвіслым чэравам дзяцюк, які стаяў наперадзе натоўпу і, мусіць, быў у ім за верхаводу.

— Людзі, — непарушна адказаў Архелай. — А вось вы дык, здаецца, нелюдзі. Вунь што натварылі, — ён кіўнуў у бок разбуранай хаціны Габрыеля. — Дарэчы, а што вы зрабілі з тымі, хто тут жыў?

— Гы-гы-гы! — голасна зарагатаў верхавода. — Кішкі ім павыпускалі’ Усім да аднаго! Ніхто не ўцёк! 0, а іх тут была цэлая плойма! Нават нейкія прыблуды з Ерусаліма аціраліся.

Дык і іхнія чарапы ператрушчылі — і дзецям, і дзеўкам. Цяпер іхнія косці сабакі па пустэчы цягаюць! Гы-гы-гы!

Што? Архелай не мог паверыць ягоным словам. Што ты сказаў?

— Тое, што чуў! Мы тут усю хрысціянскую набрыдзь вынішчылі! Па ўсім бачна, і вы з іхняе кодлы. Абступайма іх, мужыкі, з усіх бакоў, каб не ўцяклі! — загадаў ён сваім паплечнікам. Тыя і без ягонай каманды ўжо абкружылі коннікаў.

— Што вы робіце?! — пагрозна крыкнуў Нахум і паказаў на Архелая. — Перад вамі — галоўны ахоўнік самога Бар Кохбы! Чулі пра такога?

— А як жа, чулі, чулі! Толькі чаго гэты "ахоўнік" тут аціраецца?

— Хто вам паверыць, аблуды?

— Ды яны ж, мусіць, і не хрысціяне, а рымскія лазутчыкі! Зірніце, які белабрысы гэты "ахоўнік"!

— Хапайце іх, браты!

Апошні заклік паслужыў камандай для Гефена. "Гэ-эх!" — гулка выдыхнуў ён з грудзей і паласнуў мячом перад сабою — па зямлі пакаціліся адразу дзве галавы. 'Тэ-э-эх!" — яшчэ раз хакнуў асілак, і нечае тулава распалавінілася з галавы да пояса.

Архелай і Нахум таксама пусцілі ў ход свае гладыусы, паласуючы ці пратыкаючы нічым не абароненыя целы. Коннікі, пэўна, неўзабаве "размяцелілі" б гэты мітуслівы натоўп, але Нахум, кінуўшы вокам уздоўж вулкі, убачыў, што з абодвух яе бакоў на помач нападнікам бягуць дзясяткі раз'ятраных дзецюкоў, і з кожнаю хвілінаю іх становіцца ўсё болей.

— Хлопцы, трэба прарывацца адсюль! — крыкнуў Нахум.

— Самы час! — адгукнуўся Гефен. — Трымайцеся за мной!

I ён, узняўшы каня на дыбкі, накіраваў яго ў гушчыню натоўпу. Ад жаху нападнікі, адкідваючы сваю няхітрую зброю, шугалі наўзбоч, ратуючыся ад капытоў і мяча. Удавалася гэта не кожнаму, бо ўслед за Гефенам гацілі перад сабою дарогу Архелай і Нахум.

За ўсёй гэтай бойняй з-за сваёй агароджы крадком назіралі суседзі Габрыеля — Эльдад і Ніцана. Сэрца падказвала жанчыне, што гэтыя коннікі завіталі сюды з пэўнаю мэтаю: мусіць, той, самы прыгожы, хацеў пабачыць Вірсавію. I чаго ён дамог-

ся? Пачуў, што ўсе загінулі. А гэта ж насамрэч не так. Вірсавія жывая. Ніцане вельмі хацелася выбегчы на вулку і сказаць пра гэта хлопцу, але яе, пэўна, разарвалі б на часткі...

Адскакаўшы на захад ад Віфаніі паўтары мілі (а дарога акурат вяла на Ерусалім), коннікі спыніліся. Пагоні не было. Архелай спешыўся, адышоў на ўзбочыну і моўчкі лёг на зямлю, прыкрыўшы твар далонямі.

Нахум памкнуўся да сябра, хацеў сказаць нешта суцяшальнае, але яго ўзяў за плячо Гефен:

— He лезь...

Гладыятарскія баі

Войска ўступіла ў Ерусалім амаль трыумфальна. Прынамсі, Бар Кохба акурат і імкнуўся надаць гэтаму дзейству абрысы той пампезнасці, з якой імператары падчас трыумфу на чале арміі ўваходзяць у Рым.

Сам Бар Кохба, годна седзячы на белым кані, ехаў наперадзе. Любы імператар мог бы пазайздросціць ягонай велічнай паставе. За камандзірам — тры сотні коннікаў, узброеных на рымскі манер. Яно й не дзіўна: і коні, і амуніцыя былі трафейнымі.

А ўвогуле трафеі — як рэчавыя, так і жывыя — везлісянесліся-тупалі следам за конніцай. Бар Кохбу хацелася нетолькі падкрэсліць значнасць сваёй перамогі, але і прынізіць адоленага ворага. Мажны іудзей, знарок апранугы ў легіянерскія даспехі, нёс у руках дрэўка з сярэбраным арлом, прычым імкнуўся ўзняць яго як мага вышэй. Некалькі дзясяткаў апалчэнцаў ішлі са сцягамі маніпулаў і кагортаў. Бязладным натоўпам, панурыўшы галовы, брылі палонныя. Абяззброеныя, без даспехаў, у адных толькі кашулях-безрукаўках, рымляне выглядалі вартымі жалю... Цугам цягнуліся шматлікія павозкі са зброяй, амуніцыяй. I толькі затым — іудзейскае войска. Яно ішло ў роўных шэрагах, маналітнаю калонаю — як загадаў Бар Кохба.

Вітаць пераможцаў выйшлі ўсе насельнікі горада. Ад Далінных варотаў да самае плошчы Храма выцягнуўся "жывы калідор", па якім ледзь праціскалася калона. Радасныя крыкі,

воклічы... I нікому не кінулася ў вочы, што ў Ерусалім вярнулася ўдвая меней ваяроў, чым два тыдні таму адсюль сыходзіла...

На плошчы Храма пераможцаў чакалі чальцы сінедрыёна на чале з Акібам. Бар Кохба скіраваў свайго каня да гэтае гурмы і, як сапраўдны трыумфатар, не спяшаючыся, ступіў на зямлю. Ён не зрабіў ніводнага кроку насустрач святарам, каб ім "адрапартавацца", і тады сам Акіба цяжкаю хадою наблізіўся да Бар Кохбы, моўчкі аберуч яго абняў. Удзячнасць і ўгодлівасць галоўнага святара Сімон успрыняў як належнае...

На плошчы Храма і ў яе ваколіцах ніколі яшчэ не было столькі народу. Людзі, большасцю ўзброеныя, таўхаючы адзін аднаго, стаялі ўшчыльную, найболыл нахабныя спрабавалі праціснуцца да сярэдзіны плошчы, але гэта рэдка каму ўдавалася. Руіны Ірадавай базілікі і крэпасці Антонія, як саранча, абляпілі чалавечыя целы. I такія шчасліўчыкі пачувалі сябе найбольш зручна: звысака ім бачылася далёка, нават вялікі пусты круг пасярэдзіне плошчы быў для іх як на далоні.

Па перыметры гэтага круга ў два шэрагі стаялі адборныя ваяры з цяжкім трафейным узбраеннем, у шаломах, панцырах і кальчугах. Такая перасцярога не была залішняй, бо з усіх бакоў натоўп імкнуўся наблізіцца да круга як мага, і ачапленню з цяжкасцю ўдавалася яго стрымліваць.

3 боку Акры да круга вёў "жывы калідор", які з абодвух бакоў ахоўваўся шчыльнаю сцяною ваяроў.

Масавае зборышча і цікавасць насельнікаў тлумачыліся проста: вось-вось на плошчы павінны распачацца гладыятарскія баі. Такога дзейства ў Ерусаліме не было зроду.

Ідэя наладзіць гэткае відовішча належала Бар Кохбу. 3 нагоды перамогі іудзеі гулялі-балявалі ў Ерусаліме тры дні. Святкаванне пайшло на спад, а Сімон усё яшчэ ўдостатку не ўсцешыў сваё славалюбства, яму здавалася, што трыумф атрымаўся нейкім будзённым, нічым не адметным. Ідэя, як маланка, успыхнула ў галаве Бар Кохбы, калі Акіба мімаходзь у яго пацікавіўся:

— Мы пакуль так і не вырашылі, што будзем рабіць з палоннымі. У цябе ёсць нейкія меркаванні?

— Што рабіць, што рабіць... А во што! Накануем рымлянам гэткі ж лёс, які яны вызначаюць для сваіх рабоў! Наладзім паміж імі гладыятарскія баі! I людзям пацеха, і рымлянам ганьба. He ўсё ж ім здзекавацца з простага люду. Хай самі пабудуць у такой скуры...

Акіба незадаволена зморшчыў твар:

— He варта нам прыпадабняцца да рымлянаў, пераймаць іхнія элінскія звычаі, тым болей, такія крыважэрныя... Тое не ў традыцыях нашага народа...

— Мяне гэта мала хвалюе. Рымлянам трэба адплаціць тою ж манетаю. Акрамя ўсяго, гладыятарскае пабоішча стане тлустаю кропкаю ў нашай перамозе!

— Сімон, тое, што ты задумаў, — лішняе...

— А я лічу, што не лішняе! I ўвогуле... Ці не лепей табе, рабі, займацца сваімі святарскімі справамі?.. Войска — мая вотчына. Гэтак жа, як і ўсё, што не датычыць веры...

Нечакана Бар Кохбу асцярожна падтрымаў Рашбі, які прысутнічаў пры размове:

— Можа, і праўда, настаўнік: калі мы ўжо даверылі Сімону кіраўніцтва войскам, дык і ў іншым варта даць яму паўнамоцтвы. Што ні кажы, а ён усё-ткі перамог...

Акіба нічога не адказаў ні таму, ні другому, толькі пачаргова пільна глянуў кожнаму ў вочы: Бар Кохбу — з прыкрасцю, Рашбі — з недаўменнем.

Аднак жа паназіраць за гладыятарскімі баямі ніводзін са святароў, тым лікам і Рашбі, не прыйшоў...

Бар Кохбу тое не надта маркоціла. 'Тэтак, можа, і лепей, — разважаў ён. — Мая перамога — мне і збіраць ураджай".

На плошчы, на ўскрайку круга, насупраць "жывога калідора", па загадзе Бар Кохбы спехам быў скляпаны з дошак невялікі памост — хоць нейкае падабенства месцішча для імператара ў рымскім амфітэатры. На памосце сіратліва стаяла адзінае крэсла.

У чаканні непаўторнага відовішча натоўп хваляваўся, варушыўся, гаманіў. Сярод гледачоў, асабліва з ліку наймітаў, былі і такія, каму некалі давялося пабываць у Рыме і пашчасціла пабачыць там гладыятарскія бойні. Зараз яны пераказвалі свае ўражанні паплечнікам, якія слухалі, разявіўшы раты.

— Пры імператары Траяне я яшчэ зусім смаркачом быў, — няспешна распавядаў худы і доўгі, як сухастоіна, стары ваяка, да якога, каб быць бліжэй і не прапусціць ніводнага ягонага слова, ціснуліся людзі. — Дык ён, імператар, калі заваяваў Дакію, у гонар сваёй перамогі наладзіў у Калізеі такое пабоішча, што свет не бачыў. Гэтых гладыятараў загінула — незлічона. Мёртвыя целы не паспявалі вывозіць за горад, дык проста скідвалі ў калодзежы пад амфітэатрам. Але гэта што! Самы цымус быў, калі на арэну звяроў выпускалі... 3 усяго свету іх туды звезлі. Львы, леапарды, мядзведзі, сланы, буйвалы, вепрукі, насарогі...1 Сланоў, кажуць, спярша паілі віном, наносілі невялікія раны і пасыпалі іх соллю... Ну то яны на арэне і вытваралі! Тапталі гладыятараў, як смецце!

Хто-ніхто выказваў сумнеў:

— Мусіць, хлусіш ты, дзядзька. Дзе ж было столькі звяр'я набрацца?

— Дый паспрабуй злаві таго ж слана ці льва...

— Ніколечкі я не хлушу! — горача пераконваў стары. — Так і было! А звяроў ловяць спецыяльна навучаныя людзі. Іх не меней чым гладыятараў шануюць. Кажуць, цяжэй злавіць не так ільва, як мядзведзя... А я от вам адну гісторыю раскажу — падзівіцеся. Праўда, брахаць не буду, не на маіх вачах яна адбылася, іншыя людзі пераказалі. Неяк з Афрыкі ў Рым прывезлі чарговую зграю звяр'я. У ёй апынулася і дзіцё гарылы. Муштраваць яго даручылі вопытнаму бестыярыю — гэтак у Рыме дрэсіроўшчыкаў называюць. Калі гарыла вырасла, яе сталі выпускаць на арэну — змагацца з драпежнікамі. Велізарны чорны самец адным ударам пераломваў хрыбетнік леапарду, рваў пашчу льву, душыў мядзведзя, зварочваў шыю буйвалу, расколваў чэрап кракадзілу. Мінуў час, і гарылу вырашылі выставіць супраць гладыятараў. У першыя ж хвіліны некалькі байцоў былі забітыя і пакалечаныя тоўстай доўгай жэрдкай, якою арудавала гарыла. На арэну выйшла яшчэ некалькі гладыятараў, сярод іх быў і дрэсіроўшчык малпы. Бестыярыяў чакала незайздросная доля: нікога не выратаваў шчыт і меч. Аднак на свайго сябра ў гарылы не паднялася рука. Яна по-

1 У гладыятарскіх баях, наладжаных Траянам у 107 г.н.э., загінула больш за 11 тысяч розных звяроў. А ўвогуле з I na V вякі — амаль 400 тысяч.

казна адкінула жэрдку і ўлеглася проста на арэне, спінаю да адзінага ацалелага байца. Публіцы не спадабаўся такі зыход — трыбуны патрабавалі забіць гарылу. Калі бестыярый падышоў да сваёй былой падапечнай, каб уваткнуць ёй у сэрца меч, агромністая малпа была ўжо мёртвай. На ейным целе не аказалася ніводнае драпіны...

Стары на нейкую хвіліну прымоўк.

— Што ты хочаш нам сказаць сваёй гісторыяй? — падазрона азірнуўся на апавядальніка самавіты ваяр з ачаплення, які краем вуха таксама ўсё слухаў.

— Тое, што гарыла памерла ад гора. Часам звярынае сэрца бывае дабрэйшым за чалавечае...

— Па-твойму выходзіць, што ўсе мы, хто тут сабраўся, каб паназіраць за баямі, горшыя, чым тая гарыла? — ужо з выяўнаю пагрозаю павярнуўся да старога ахоўнік.

Немаведама, чым бы скончылася гэтая перабранка, калі б натоўп адначасна не загуў-узбадзёрыўся: на супрацьлеглым канцы "жывога калідора" з'явілася постаць Бар Кохбы. Ён выглядаў акурат гэтак, як у Бетары, калі з'явіўся перад народам у абліччы Месіі: белая рыза, на галаве — такога ж колеру кіпа. У правай руцэ Сімон трымаў жазло камандзіра.

Шпаркаю хадою Бар Кохба прашпацыраваў да памоста, падняўся на яго па трох прыступках, павольна акінуў вокам шматтысячны натоўп і, нарэшце, з розгадам сеў на крэсла. Затым уладарна махнуў некаму рукою.

Дзейства пачалося.

Бар Кохба, безумоўна, не ведаў, як праходзяць гладыятарскія баі ў Рыме. Але яму хацелася, каб падабенства было поўнае. Дарадчыкаў доўга шукаць не давялося: сярод паўстанцаў было нямала рымскіх грамадзян, якія не раз наведвалі сталіцу імперыі.

Па "жывым калідоры" ў цэнтр круга двума шэрагамі рушылі гладыятары. Іх было няшмат — не болей чым тры тузіны. Бар Кохба палічыў, што і такой колькасці досыць, каб спатоліць прагу апалчэнцаў да крыві. Ахвочых паставіць на кон сваё жыццё сярод палонных было значна болей, асабліва з ліку саюзнікаў. Іхнія душы не вярэдзіла прыкрасць з-за таго, што, пагадзіўшыся на смяротную сечу перад "быдлам", яны выстаў-

ляюць сябе на смех і да астачы дзён не адмыюцца ад ганьбы. Ім даваўся шанец, каб выжыць, і наваспечаныя гладыятары вырашылі ім скарыстацца.

Бар Кохба сам адбіраў удзельнікаў баёў — найболей дужых, спрытных, ваяўнічых. Кожнаму належала правесці адзін двубой. Бойка — да смерці (у гэтым была розніца з рымскімі баямі, калі гледачы вырашалі, злітавацца ці дабіць параненага гладыятара). Пераможцам абяцалася не толькі жыццё, але і воля.

— Слава табе, Месія! Тыя, хто ідзе на смерць, вітаюць цябе! — у адзін голас, як ім і было загадана, загалёкалі гладыятары, узнёсла гледзячы на Бар Кохбу.

Той, каму адрасаваліся прывітальныя словы, сядзеў непарушна, ніводзін мускул не здрыгануўся на ягоным твары.

Яшчэ трохі патупаўшы-пакрычаўшы, гладыятары сышлі з імправізаванай арэны, засталіся толькі двое (удзельнікі баёў былі разбітыя на пары загадзя). Адзін з іх, падобна, што рымлянін, быў узброены на ўзор грэчаскіх гоплітаў. У правай руцэ ён трымаў доўгі меч, але найболей кідаліся ў вочы ягоныя абарончыя даспехі: круглы шчыт, нагрудная браня, понажы і наручы. На галаве — грувасткі шалом,упрыгожаны выявай грыфона, крылатага страшыдла з тулавам ільва і галавой арла. Забрала прыкрывала частку твару гладыятара,таму цяжка было вызначыць ягоны ўзрост. Рухаўся баец запаволена, без асаблівага спрыту, але гэта можна было патлумачыць не ягонай старэчай нямогласцю, а цяжкім узбраеннем.

Процістаяць рымляніну, калі меркаваць па зброі, належала фракійскаму ваяру, якіх сярод саюзнікаў мелася найболей. Шчыт у яго быў маленькі, квадратны, шабля таксама не ўражвала памерамі, ейнае лязо выгіналася пад прамым вуглом. Жалезны наруч — толькі на правым запясці, затое, акрамя понажаў, вышэй каленяў ногі аберагалі скураныя рамяні. Тое, што ў фракійца было на галаве, нават нельга назваць шаломам: металічная шапачка з вобадам, але без забрала.

Гладыятары спярша адступіліся ў розныя бакі арэны, а затым пачалі збліжацца. I адначасна над плошчай стаў нарастаць гул. Гледачы спрачаліся наконт будучага пераможцы, кожны падбадзёрваў таго, хто быў яму ўспадоб:

— Выпусці кішкі гэтаму няўклюдзе!

— Раструшчы сваім мячом галаву з "талеркай"!

Фракіец адразу ж зрабіў наскок на рымляніна, секануўшы крывою шабляю на ўзроўні шыі, але лязо толькі гулка ляснула па шчыце. Гэткі ж плён мела і другая спроба. Рымлянін пакуль што не выказваў агрэсіі, дый яму гэта было неспадручна: заміналі цяжкія даспехі, а ў час атакі можна падставіць аголеную частку цела, і тады канец. Усвядоміўшы марнасць намаганняў, фракіец стаў раз-пораз забягаць то злева, то справа, a то і ўвогуле рабіць вакол рымляніна круг, але той тупаўвалюхаўся на месцы, паварочваючы тулава туды-сюды. Нарэшце ён і сам злаўчыўся, махнуў сваім доўгім мячом, але фракіец паспеў прысесці, і лязо рассекла паветра над ягонай галавой.

Падобныя манеўры сталі нудна паўтарацца, і ў натоўпе пачуліся незадаволеныя воклічы. Аднак жа адчувалася, што рымлянін, які, хугчэй за ўсё, і сапраўды быў немаладога веку, спакваля зняможваецца. У рэшце рэшт, ён не паспеў у чарговы раз падставіць свой шчыт пад крывую шаблю, і вострае лязо ўпілося ў непрыкрытае левае сцягно, з якога пырснула кроў. Гладыятар адразу ж пахіснуўся, прысеў на правае калена, адставіўшы назад параненую і таму няўклюдную нагу. Яму ўжо цяжка было паварочваць тулава ў розныя бакі, а тым болей круціцца вакол. Фракійцу гэта надало імпэту, яму ўрэшце ўдалося апынуцца за спінаю рымляніна і ззаду секануць шабляю па шыі. Удар атрымаўся настолькі моцным, што галава з шаломам і забралам зляцела з плячэй і, звякаючы, пакацілася па зямлі...

Фракіец пераможна ўзняў рукі, натоўп зароў ад захаплення. На арэну борздка выскачылі два мажныя дзецюкі (мусіць, прызначаныя для гэтага загадзя), схапілі абезгалоўленае цела за ногі і павалаклі па "жывым калідоры", пакідаючы за сабою крывавую сцежку.

Узбраенне гладыятараў другой пары рознілася зусім кантрастна. У першага не было ні шчыта, ні шалома, дый увогуле з абарончых даспехаў на левай руцэ ён меў толькі шматслойны падшываны наруч з тканіны і прымацаваны да яго металічны наплечнік-гелер, які вытыркаўся ўверх і нават прыкрываў галаву. Цела гладыятара было амаль цалкам аголенае, хіба

толькі скураны пояс з бронзавымі пласцінкамі можна лічыць адзежай. Зброя ў гладыятара таксама была нязвыклаю: трохметровая сетка, прывязаная да запясця вяроўкаю, вялікі трызубец з тоўстай драўлянай фусцынай-рукаяткай і кінжал.

— Гэта рэтыярый, — патлумачыў тым, хто стаяў побач, стары ваяка, які нядаўна распавядаў ім пра непераможную гарылу. — А вунь той (ён паказаў пальцам на другога гладыятара) — секутар. Гэткі бой я на ўласныя вочы бачыў. Захапляльнае, вам скажу, відовішча!

Той, каго стары назваў секутарам, знешне нагадваў звычайнага легіянера, хіба што лязо ягонага гладыуса мела зазубрыны, ды шалом быў пляскаты, без султана і шырокага вобада — каб яго немагчыма было зачапіць сеткаю.

Усім чамусьці здавалася, што рэтыярый, аголены торс якога пераліваўся мышцамі, адужае секутара без асаблівай напругі. Але падзеі пачалі разгортвацца зусім інакш. Секутар хоць і не меў такога мажнога целаскладу, але выказваў неймаверны спрыт. Кожны раз, калі праціўнік закідваў сетку, каб яго "стрыножыць", секутар своечасова адскокваў убок, і сетка клалася на пустое месца. Больш за тое, аднаго разу секутар здолеў схапіць сетку рукою і рэзка тузануць яе на сябе, ад чаго рэтыярый нахіліўся наперад і ледзь не ўпаў на калені.

Бойка нагадвала паляванне на дзікага звера, якога паляўнічы-рэтыярый спрабуе злавіць у пастку, але без аніякага поспеху. I доўжылася гэта не адну хвіліну.

Перад секутарам стаяла іншая задача: наблізіцца як мага да праціўніка і пусціць у ход свой гладыус. Але пры кожнай спробе зрабіць гэта ён натыкаўся на востры трызубец, абачліва выстаўлены перад сабою рэтыярыем.

Сімпатыі гледачоў былі на баку гладыятара з сеткай, бо ён нагадваў іудзеям іх саміх — узброеных чым давядзецца, падручным рыштункам. Таму над плошчаю безупынна чуліся заклікі:

— Зацугляй яго!

— Шпурні ў яго свой трызубец!

Ці то паддаўшыся гэтым заклікам, ці то ад адчаю, але нечакана рэтыярый сапраўды з усяго размаху запуліў трызубец у бок секутара. На той момант бойка ішла не ў сярэдзіне круга,

а на яго ўскраіне. Секутар паспеў прыгнуцца, трызубец прасвістаў над ягонай галавой і ўвагнаўся ў грудзі немаладому іудзею-гледачу, які стаяў ззаду.

— А-а-ах! — разнёсся над плошчаю адзінадушны выдых. У ім была не столькі шкадоба за забітага супляменніка (смерць для ўсіх ужо стала будзённаю з'яваю), колькі роспач ад таго, што агульны любімец цяпер абяззброены і непазбежна загіне.

Секутар і праўда подбежкам рушыў да праціўніка, наўзгатоў трымаючы гладыус. Рэтыярыю не было куды падзецца. Сетка, прывязаная да рукі, цяпер яму толькі замінала. Нечакана ён, спачатку прысеўшы і нібы адштурхнуўшыся ад зямлі, з вар'яцкім крыкам, як тая гарыла, рынуўся насустрач, на хаду вольнаю рукою выцягваючы з-за пояса кароткі кінжал. Секутар шалёстка паласнуў гладыусам паміж шыяй і ключыцай рэтыярыя і хацеў адскочыць убок, каб пазбегнуць сустрэчнага ўдара кінжалам, але не паспеў. Рэтыярый, ужо канаючы, па інерцыі пасунуўся наперад, і ягоны кінжал мякка ўвайшоў у чэрава секутара...

3 арэны давялося выцягваць адразу два нежывыя целы. Натоўп шалеў, ледзь не стагнаў ад задавальнення. Хай сабе іхні любімец загінуў, але ж і ягонаму ворагу, які стаў увасабленнем рымскага легіянера, ацалець не ўдалося!

Пасля такога сімвалічнага двубою наступныя здаваліся іудзеям прэснымі, хоць і былі яны не меней крывавымі. Нават калі на арэну выскачылі два коннікі, узброеныя дзідамі з лістападобнымі наканечнікамі, ранейшай узрушанасці яны не выклікалі. Коннікі безвынікова спрабавалі праткнуць адзін аднаго дзідамі, а калі тыя паламаліся, жвава спешыліся і пачалі махацца кароткімі мячамі. Бой на зямлі быў непрацяглым, бо ў супернікаў адсутнічалі шчыты...

Жорсткае відовішча іудзеям ужо трохі надакучыла, бо доўжылася яно амаль паўдня, і хто-ніхто стаў пакідаць плошчу. I тут адбылося тое, што Бар Кохба падрыхтаваў, так бы мовіць, на дэсерт. На сярэдзіну плошчы з удаванай урачыстасцю выйшаў вястун і прагалёкаў:

— На бой выклікаюцца ваенны трыбун першай кагорты Катул і легат дваццаць другога легіёна Марк Юній!

Ад пачутага натоўп спярша застыў-анямеў, а затым выбух-

нуў перуновым водгуллем. Тыя, што стаялі з краю, падаліся наперад, каб добра разгледзець рымскіх верхаводаў, і ледзь не змялі ачапленне, якое хоць і пахіснулася, але ўсё ж устаяла на месцы.

Спярша на плошчу, падштурхоўваючы кухталямі ў спіну, два ахоўнікі вывелі высокага, гонкага мужчыну. Ніякіх даспехаў на ім не было — адна толькі кашуля-безрукаўка, якая крывянілася пад левым плячом. Гэта быў Катул. У час пабоішча ў лагеры ваенны трыбун змагаўся да астачы сіл, але, праткнуты ззаду дзідаю, на кароткае імгненне страціў прытомнасць, a калі акрыяў, гладыуса ў ягонай руцэ ўжо не было. Відавочна, Катула, як і ўсіх параненых, паўстанцы дабілі б там, на месцы, аднак нехта з ацалелых легіянераў, каб уратаваць камандзіру жыццё, наўмысна абмовіўся, што гэта вялікі начальнік. Лепей бы ён гэтага не рабіў. 3 таго часу, як Катул трапіў у палон, яго не пакідала думка пра выратавальную смерць.

Калі Бар Кохбу далажылі, што ўдалося захапіць трыбуна першай кагорты, Сімон загадаў лекарам любым коштам "выцягнуць рымляніна з таго свету". Зрэшты, рана аказалася несмяротнай, левае плячо было праткнутым наскрозь, але вастрыё дзіды, на шчасце, не закранула сэрца. Тады яшчэ Бар Кохба не меў пэўнага разліку, для чаго яму можа спатрэбіцца гэты рымскі трыбун, але падсвядома адчуваў: мусіць, для нечага спатрэбіцца. I вось жа не прагадаў.

Калі ў галаве Бар Кохбы ўзнікла ідэя правесці гладыятарскія баі, у яго не было сумневу, што ў іх павінен узяць удзел сам легат Марк Юній. Гэта будзе вяршыняй трыумфу, лічыў Сімон. Але ж бойка легата з шараговым легіянерам выглядала б не надта пыхліва. Іншая справа, калі сашчэпяцца два рымскія верхаводы...

Тое, што адзін з іх паранены, Сімона не бянтэжыла. У рэшце рэшт, праваю рукою ён валодае, а значыць, меч трымаць можа. I не гэтак важна, што не здалее аказаць належны супраціў. Галоўнае — сам факт двубою паміж рымскімі камандзірамі, які, безумоўна, мецьме вялікі розгалас нават за межамі Іудзеі...

Катул стаяў пасярэдзіне плошчы, горда ўзняўшы галаву, з пагардай пазіраючы і на Бар Кохбу, і на іудзейскі натоўп. Але ён адразу ж зніякавеў, калі скмеціў чалавека, якога, таксама

штурхаючы ў плечы, вялі па "жывым калідоры". Спярша Катул не пазнаў у гэтым сівагаловым, прыгорбленым старым Марка Юнія, які заўсёды вызначаўся густою чарняваю шавялюраю і самавітаю паставаю. I толькі шырокі валявы падбародак ды характэрныя абвостраныя скулы выдавалі на тое, што гэта сапраўды Марк Юній, ягоны найлепшы сябар і камандзір...

Пасля паразы Катул дабіраўся да Ерусаліма не ў агульнай чарадзе палонных — яго, параненага, Бар Кохба загадаў пакласці на павозку, якая рухалася разам з абозам. У горадзе Катула таксама трымалі адасоблена ад таварышаў, у Гіпікавай вежы, дзе лекаваліся параненыя іудзеі. Пра тое, што ў палон захапілі самога легата, яму ніхто не казаў.

Бар Кохба ўстаў з крэсла, узняў руку, даючы пазнаку, каб плошча прыціхла, і толькі затым сталёвым голасам мовіў, звяртаючыся да легата і трыбуна:

— Адзін з вас, той, хто пераможа ў двубоі, мае шанец застацца жывым. Гэта не значыць, што пераможцу, як і астатніх, мы адпусцім на ўсе чатыры бакі. Калі імператар пагодзіцца заплаціць выкуп, прычым немалы, нехта з вас трапіць да сваіх... Пачынайце!

Дзецюкі, якія дагэзуль сцягвалі з арэны забітых, вынеслі два гладыусы: адзін аддалі легату, другі ўсунулі ў здаровую руку трыбуна.

— Збліжайцеся! — грозна загадаў Бар Кохба.

Але ні легат, ні трыбун не зрушыліся з месца. I тады дзецюкі сталі піхаць іх у плечы, падштурхоўваючы да сярэдзіны круга, пакуль удзельнікі двубою не наблізіліся адзін да аднаго на адлегласць выцягнутай рукі.

Толькі цяпер Марк Юній узняў вочы і кінуў стомлены пагляд на свайго сябра. Нейкі час яны моўчкі пазіралі адзін на аднаго, і столькі тугі, столькі гора выпраменьвалася з іхніх вачэй, што не трэба было ніякіх слоў...

— Бывай, Катул! — прахрыпеў з грудзей Марк Юній і, аберуч схапіўшы рукаятку гладыуса, рэзка ўваткнуў лязо сабе ў жывот. Ен яшчэ не паспеў заваліцца на зямлю і, магчыма, перад смерцю здолеў пачуць голас Катула.

— Бывай, мой дружа! — з гэтымі словамі трыбун здароваю рукою таксама ўвагнаў гладыус у сваё чэрава...

Натоўп на плошчы знерухомеў і анямеў. Бар Кохба таксама на хвіліну здранцвеў: чаго-чаго, але такога зыходу ён не чакаў. Трохі ачуняўшы, Бар Кохба ўскочыў з крэсла.

— Відовішча скончанае! Усім разыходзіцца! — гаркнуў ён і шпаркімі крокамі пашыбаваў з плошчы...

У той дзень за гладыятарскімі баямі назіраў і Гідон. I не таму, што яму дужа карцела палюбавацца жудасным відовішчам. Жахаў Гідону хапіла і ў Віфаніі, адкуль яны з Вірсавіяй ледзьве выбраліся.

Менавіта яна, Вірсавія, папрасіла хлопца схадзіць на плошчу Храма, хоць хрысціянам была неўспадоб крывавая калатнеча, і ніхто з іх не выказаў намеру яе пабачыць. А Вірсавія мела свой інтарэс...

Архелай, гэты прыгожы і шчыры юнак, запаланіў душу дзяўчыны, стаў для яе даражэйшым за ўвесь белы свет. Здавалася б, і бачыла яна хлопца ўсяго аднойчы, і сустрэча была кароткаю, і нават не пацалаваліся яны ні разу, а вось бач ты — запала пачуццё ў сэрцайка...

Вірсавія разумела, што і Архелай шчыра яе ўпадабаў. Інакш не шукаў бы пасля таго, як іудзейскае войска ўступіла ў Ерусалім. Тата Вірсавіі пра ўсё расказаў: і як завітаў Архелай на іхнюю сядзібу, і як настойліва распытваў, дзе яна, і як непасрэдна-шчыра сарвалася з ягоных вуснаў "я кахаю..."

А яшчэ тата сказаў Вірсавіі, што юнак гэты харошы, душа ў яго чыстая, дык няхай бы ў іх усё склалася як след...

Са слоў таты Архелай ведаў, што яна, Вірсавія, знаходзіцца ў Віфаніі. У дзяўчыны не было сумневу, што пры першай магчымасці Архелай паспрабуе адшукаць яе, выправіцца ў Віфанію. I што ён там пабачыў? Спаленую сядзібу Габрыеля. А пачаў распытваць, дык людзі, мусіць, сказалі, што ўсіх іх пазабівалі, тым лікам і прышлых. Добра, калі яму на вочы патрапіліся Ніцана ці Эльдад, якія змаглі распавесці пра іхняе з Гідонам выратаванне. Але ж, мусіць, не патраггіліся, калі Архелай дагэтуль не завітаў у хрысціянскае паселішча...

Вірсавія разумела: цяпер Архелаю трэба даць нейкую пазнаку, што яна — жывая. Але як? Дзе шукаць яго ў гэтым перанаселеным узброенымі людзьмі горадзе? Праўда, Архелай

абмовіўся тату, што быццам бы ён служыць галоўным ахоўнікам пры самім Бар Кохбу. Хутчэй за ўсё, так яно і ёсць, бо Архелай хлусіць не будзе. Але ж ці магчыма дабрацца да таго Бар Кохбы ёй, дзяўчыне-хрысціянцы?

Чутку пра тое, што іудзеі вырашылі наладзіць гладыятарскія баі з удзелам палонных рымлян, Вірсавія ўспрыняла як адзіны шанец, пасланы ёй Богам. Архелай, безумоўна, будзе там прысутнічаць. I не туляцьмецца дзе-небудзь у шматлікім натоўпе. Ягонае месца як галоўнага ахоўніка — побач з Бар Кохбам, а значыць, навідавоку.

Каб самой ісці на плошчу, і думаць не было чаго: жанок на падобныя відовішчы не пускалі. Але ж Гідон... Вось хто зможа там пабываць і, калі пашанцуе, нейкім чынам зверне на сябе ўвагу Архелая. Ведаючы, як ставіцца да яе Гідон, Вірсавія не сумнявалася, што ёй удасца ўгаварыць хлопца на такую вылазку...

Аднак Гідон, што вельмі здзівіла Вірсавію, спярша рашуча адмовіўся выканаць просьбу. I толькі калі яна, адвярнуўшыся, бязгучна і непадробна заплакала, пагадзіўся, хоць яму невыносна пакутна было шукаць нейкага хлопца для дзяўчыны, якую ён сам бязмежна кахаў...

Вірсавія словамі апісала Гідону, як выглядае Архелай. Прынамсі, знешнасць ягоная настолькі адметная ў смуглявым асяроддзі, што памыліцца проста немагчыма.

Даручэнне Вірсавіі Гідон выканаў добрасумленна. Ён, вёрткі і спрытны, нават праціснуўся да цэнтра плошчы, у першыя шэрагі, і без аніякай асалоды назіраў за баямі. А самазабойства легата і трыбуна конча прыгняло ягоную душу. Зрэшты, і ўсе тыя, што стаялі вакол, пачувалі сябе ніякавата...

Hi побач з Бар Кохбам, ні сярод ягонага атачэння, што кучкавалася воддаль, Гідон не згледзеў хлопца, якога апісала Вірсавія. Пра гэта, вярнуўшыся, ёй і распавёў.

— Гэтага не можа быць... He можа быць... — адрачона паўтарала Вірсавія, і вочы яе брынялі слязамі.

Гідон не кінуўся яе супакойваць ці абнадзейваць. Наадварот. Ён чамусьці ўпэўнена і з прыхаванай радасцю сказаў:

— Быць можа ўсё. Ты не забывай, што войска Бар Кохбы вярнулася з вялікае бітвы...

— I што?

— A тое, што Архелай у гэтай бітве, безумоўна, удзельнічаў. Кажуць, людзей там палегла — цераз аднаго... Хутчэй за ўсё, загінуў і твой Архелай. Інакш чым можна растлумачыць адсутнасць галоўнага ахоўніка на такім векапомным відовішчы?

— Што ты плявузгаеш? Я не веру гэтаму! — надрыўна крыкнула Вірсавія і сваімі маленькімі кулачкамі загрукатала Гідону ў грудзі. — Я не веру гэтаму! Можа, ён толькі паранены, таму і не змог прыйсці на тое пабоішча! Я не веру гэтаму!

Гідон зацята маўчаў.

Архелая ў той дзень насамрэч не было на плошчы. Прыскакаўшы ў Ерусалім з Віфаніі, ён не проста заныдзеў — здавалася, што і захварэў. За некалькі дзён схуднеў як трэска. Туляўся сярод людзей як брында, пазіраючы на ўсіх невідушчымі вачыма. Бар Кохба здагадаўся, што хвароба Архелая нейкім чынам звязаная з той дзяўчынай, да якой ён ездзіў, спрабаваў тое-сёе распытаць, але нічога ўцямнага ў адказ не пачуў.

Сімон спадзяваўся, што Архелая хоць неяк узбадзёрыць навіна пра заўграшнія гладыятарскія баі, тым болей што "дэсертам" стане паядынак з удзелам легата, якога Архелай захапіў у палон, аднак гэта нагнала на хлопца яшчэ большую скруху. Архелай сказаў Бар Кохбу, што пачувае сябе зусім дрэнна і на плошчу не пойдзе. Ці ж мог ён уласнымі вачыма назіраць, як будуць зневажаць чалавека, мужнага ваяра, якога ён, Архелай, сам асудзіў на ганьбу?..

Разлад

Апошнім часам Акібу вярэдзіла думка, што наконт Бар Кохбы ён дапусціў памылку. Нават не памылку, а недагляд.

Прынамсі, у галоўнага рабіна не было шкадобы з-за таго, што ён уласнымі рукамі "сатварыў" Месію. Акіба і цяпер лічыў, што задума была правільнай, у яго не мелася іншага выйсця, каб на паўстанне натхнілася ўся іудзейская грамада. Ідэя насамрэч прынесла плён: даведаўшыся пра Збавіцеля, народ заварушыўся ў самых аддаленых кутках Палесціны.

Акіба не бачыў праліку і ў тым, што'спыніў свой выбар менавіта на Бар Козібу. Як ні круці, а Сімон апраўдаў надзеі ў вайсковай справе: хоць і з вялікімі стратамі, ды ўсё ж разграміў цэлы рымскі легіён.

Трывожыла іншае: Бар Кохба адчуў слодыч улады, паводзіць сябе задужа самастойна, можна сказаць, адбіўся ад рук. Ён ужо не толькі кіруе войскам — імкнецца верхаводзіць ва ўсім, нават што тычыцца веры. Калісьці Рашбі выказваў перасцярогу наконт падобнага зыходу, аднак Акіба тады разлічваў, што здолее ўтрымаць Бар Кохбу "ў лейцах". I вось на табе — нечага недагледзеў...

Зрэшты, і з самім Рашбі адбыліся незразумелыя перамены. To не мінала ні дня, каб ён не наведаў свайго настаўніка, не параіўся з любой нагоды, а цяпер, бывае, цэлымі тыднямі да Акібы носа не кажа, найболей з Бар Кохбам зносіцца: ці глядзіць яму ў рот, ці нешта нашэптвае...

Іх абодвух Акіба і вырашыў запрасіць для сур'ёзнае размовы.

Галоўнага рабіна крыху насцярожыла, што і Бар Кохба, і Рашбі завіталі да яго не паасобку, а разам, нібы згаварыўшыся. "Відаць, насамрэч "знюхаліся", — кальнула Акібу непрыемная думка. — У адной звязцы ходзяць. Ці не стану я неўзабаве лішнім у гэтай суполцы?"

Бар Кохба, тым не меней, хоць і меў залішне ганарысты выгляд, аднак павітаўся з Акібам з ранейшай пачцівасцю: схіліў перад ім галаву, звыкла павінаваціўся:

— Прабач, рабі, што гэтак рэдка цябе наведваю. Сам разумееш — справы...

Абняў свайго настаўніка і Рашбі.

Акіба не спяшаўся адразу "ўзяць быка за рогі", нейкі час распытваў Сімона пра будзённае: ці ўдостатку для войска харчу, ці не здараюцца непаразуменні паміж апалчэнцамі і наймітамі, ці захоўваецца дысцыпліна ўвогуле...

I толькі потым Акіба распачаў размову пра галоўнае:

— Безумоўна, мы маем пэўныя поспехі. Ерусалім — наш. I не толькі. Улада перайшла ў нашыя рукі паўсюль. I самае важнае — народ нам паверыў і гатовы за намі ісці. Вось тут і ўзнікае пытанне: куды ісці? Што нам рабіць далей?

— Жыць, — без аніякай іроніі адказаў Бар Кохба. — Проста жыць. Араць, сеяць, гандляваць, гадаваць дзяцей...

— Ты ў сваім розуме, Сімон? Пра што ты гаворыш? Думаеш, калі ўдалося адужаць адзін легіён, дык на гэтым вайна скончылася? Па-твойму, рымляне так забаяліся, што болей сюды і носа не паткнуць? А яны тым часам збіраюць свае сілы ў Кесарыі, каб неўзабаве хлынуць на нашыя гарады і мястэчкі...

— Я, рабі, ведаю гэта не горш за цябе. Але ведаю і тое, што рушыць на Кесарыю мы пакуль што не можам. Зубы аб тую крэпасць абломім. Раней і я прытрымліваўся гэткай жа думкі: трэба адным махам змесці з нашае зямлі ўсю рымскую погань. Але, ці паверыш, пасля таго, як давялося сашчапіцца з Егіпецкім легіёнам, пасля таго, як нам удалося разграміць яго, у маю душу закраўся сумнеў. Гэта ж колькі сваіх людзей нам давялося пакласці, каб адолець толькі некалькі тысяч рымлян! А мы ж заспелі іх знянацку... У адкрытай, лабавой сутычцы — і я гэта бачыў! — у нас шанцаў мала, хай сабе і мецьмем колькасную перавагу. Што ўжо казаць пра бітву за Кесарыю, калі давядзецца штурмаваць крапасныя сцены...

— Чаго ж, па-твойму, не стае нашым ваярам, каб нароўні змагацца з рымлянамі? — задаў пытанне Акіба, хоць адказ на яго добра ведаў і сам.

— He стае баявой вывучкі. He хапае належнай зброі. Нам варта рабіць разлік не на колькасць, а на якасць. Гэта першае; А другое — мы можам разлічваць на поспех не ў наступальных баях, а ў абарончых. Нам трэба не шзурмаваць мураваныя сцены, а хавацца за імі. Каб вывучка легіянераў не мела вызначальнай перавагі. Каб яны змагаліся не ў маналітных шэрагах, а паасобку...

— Ты дрэнна ведаеш гісторыю, Сімон, — перабіў Бар Кохбу Акіба. — Менавіта такой тактыкі прытрымліваліся мы падчас усіх войнаў з рымлянамі. Абараняліся, адступалі... I што з таго? Усе войны завяршаліся нашаю паразаю.

— Значыць, дрэнна абараняліся. А адступаць увогуле было не след. Кожны горад, кожнае мястэчка павінны стаць вялікаю ці малою крэпасцю. Іх патрэбна рыхтавацьужо зараз: узводзіць сцены, назапашваць харчы на выпадак доўгай асады. Усе сродкі — толькі на гэта і не на што іншае! Нам не варта дбаць пра

новыя тэрыторыі, нам трэба рабіць усё, каб не страціць тое, што маем...

— Ты таксама гэтак думаеш? — Акіба нечакана і рэзка скіраваў пагляд на Рашбі, які дагэтуль толькі маўчаў:

— Ды я... ды мне... Шчыра кажучы, у вайсковых справах я мала што разумею, — няўцямна замармытаў святар. — Але ўсё ж здаецца, што ў нечым Сімон мае рацыю...

— Здаецца? — іранічна перапытаў Акіба. — А мне здаецца, што вы ўжо да гэтае сустрэчы паразумеліся...

— Ды што ты, настаўнік? Я ў вайсковыя справы не лезу...

— Калі ты не збіраешся ісці на Кесарыю, дык навошта нам гэткае вялікае войска? — Акіба зноў звярнуўся да Бар Кохбы. — Яшчэ ж немаведама, калі рымлянам уздумаецца перайсці ў наступ. Можа, праз месяц, а можа, праз год... I ўвесь гэты час мы трымацьмем людзей, так бы мовіць, пад зброяй? Аднаго толькі харчу колькі трэба...

— Што праўда, то праўда. Таму, мне здаецца, войска варта распусціць.

— Як гэта? — ад такое нечаканкі Акіба літаральна страціў мову. — Ты... ты... Што ты вярзеш? Я паўсвету абхадзіў, каб сабраць наймітаў, цябе, во, прыдумаў, Месіяй абвесціў, каб знявераныя іудзеі акрыялі, за зброю ўзяліся. I ўсё гэта адным махам — пад нож? Ты з глузду з'ехаў, Бар Козіба? Ды я цябе...

— Супакойся, рабі, і выслухай мяне да канца. Я не кажу, што трэба распусціць усё войска. "Сабраных з усяго свету", як ты кажаш, наймітаў, ніхто распускаць не збіраецца. Яны — найболей баяздольныя нашыя ваяры. Няхай служаць. А распусціць я прапаную іудзеяў, мясцовых жыхароў. Які сэнс трымаць іх пад зброяй цяпер, калі ваенных дзеянняў нямашака? Без справы яны тут проста заныдзеюць. Нам не ўдасца захаваць сярод іх належную дысцыпліну — ад бяздзеяння, крый божа, пачнуць тварыць розную непатрэбшчыну... Ці не так, рабі?

Акіба прамаўчаў. Гэта азначала, што апошнім словам Бар Кохбы пярэчыць яму няма чым. Сімон гэта зразумеў і з падвоеным імпэтам лрацягваў:

— Амаль у кожнага з іх ёсць жонка, дзеці. Іх трэба карміць, адзяваць. Пустуе без догляду зямля... Ну дык няхай яны гэтым

і зоймуцца. Да таго ж, як я ўжо казаў, нам спатрэбяцца значныя харчовыя запасы. А хто іх створыць, калі не яны, простыя іудзеі-местачкоўцы?

— Усё гэта так, — змусіўся, нарэшце, пагадзіцца Акіба. — Але хто ж будзе ваяваць з рымлянамі, калі яны рушаць на нас з Кесарыі? Адныя толькі найміты не ўправяцца...

— Сёння мы распусцім мясцовы люд, а заўтра зноў можам склікаць яго пад свае сцягі. Ніякіх перашкод не будзе. Людзі ўжо прывучаныя да зброі, спазнаўшы вольнае жыццё, яны будуць змагацца за яго да апошняй кропелькі крыві. Калі спатрэбіцца, мы без напругі здолеем правесці, так бы мовіць, мабілізацыю. Уся тэрыторыя ад Гісхалы да Масады належыць нам, дарогі — таксама пад нашым кантролем. Варта толькі разаслаць ганцоў, і мы зноў збяром такое ж войска, магчыма, нават і большае...

Бар Кохбу падалося, што ён здолеў пераканаць Акібу, але той пасля доўгае развагі мовіў:

— Над тым, што ты сказаў, я яшчэ падумаю...

Каб конча акрэсліць свае планы, Сімон выказаў і зусім крамольную ідэю:

— Рабі, тую дзесяціну, якую іудзеі дагэіуль аддавалі рымлянам на ўзвядзенне статуй іхніх багоў, ты перанакіраваў на будаўніцтва нашага Храма...

— А табе гэта не падабаецца?

— Ды не, чаму ж... Толькі, мне здаецца, не час нам думаць пра Храм. Дапусцім, Храм пабудуем. Аднак, калі не зможам яго абараніць, дык рымляне зноў зруйнуюць. Найперш грошы нам патрэбныя на зброю! Вось на што варта ўжыць тую дзесяціну! Часова, вядома...

Акіба паласнуў Бар Кохбу такім спапяляльным позіркам, што ад Сімона павінен быў пайсці дым.

— Ты зусім абнахабіўся, Сімон... Для чаго мы паднялі гэтае паўстанне? Для таго, каб абараніць нашую веру! Што змусіла народ узяцца за зброю? Тое, што рымляне зняважылі нашыя святыні, і спершага Храм! Менавіта дзеля аднаўлення Храма іудзеі як адзін гатовыя аддаць свае жыцці! А ты збіраешся забрацьуіх гэтую надзею? Вера — вось наша галоўная зброя! Яна мацней за любыя мячы і дзіды!

Бар Кохба хоць і меркаваў, што ягоная прапанова, мякка кажучы, не выкліча ў галоўнага рабіна вялікага энтузіязму, але не чакаў, што Акіба ўспрыме яе з гневам, ды яшчэ такім бурным. Акіба, лічыў Сімон, не дурны чалавек і павінен разумець: аднымі малітвамі рымлян не адолееш, перамогі куюцца ў непасрэдных бітвах... А тут — на табе! — гэткі для яго, Сімона, адлуп...

Нечакана на падмогу Бар Кохбу прыйшоў Рашбі:

— Настаўнік, не варта даводзіць Сімону нашыя ісціны — ён і так іх добра ведае. Таму і кажа, што дзесяціну трэба пусціць на вайсковыя патрэбы часова, бо вымагаюць абставіны...

— Выходзіць, ты таксама лічыш, што будаўніцтва Храма трэба адкласці "да лепшых часоў"?

— Таксама.

— Вось яно як! А мусіць жа, і не зусім Сімонава гэтая ідэя! Па ўсім бачна, ад цябе яна зыходзіць, ад цябе! Проста ўклаў ты яе ў вусны Сімона, каб самому не падстаўляцца, выглядаць незаплямленым. Ці не так, мой любімы вучань?

— He так, настаўнік. Проста ідэя ляжыць настолькі на паверхні, што яна відавочная любому разумнаму чалавеку...

— Ага! Дык значыць, я яшчэ і дурны!

— Я такое не сказаў, настаўнік...

— Сказаў! Яшчэ як сказаў! He чакаў я такога ад цябе, Рашбі... Вучыў, пеставаў... Спадзяваўся некалі мець ад цябе падтрымку... Разлічваў, што застанешся маім духоўным паслядоўнікам, захавальнікам веры...

— Такім я і хачу застацца ў тваіх вачах...

— He крыві душою, Рашбі. 3 нядаўняга часу, пасля таго, як мы прызначылі Месію, цябе як падмянілі... Што, адчуў новую сілу? Зразумеў, што цяпер Бар Кохба мае рэальную ўладу, і вырашыў перакінуцца да яго?

— Ты памыляешся, настаўнік. Нікуды я не перакінуўся. У нас жа агульная мэта, адны справы... Чаму мы павінны абавязкова пярэчыць Сімону, калі ён выказвае сапраўды слушныя думкі?

— Слушныя? I гэта пра Храм, будаўніцтва якога, паводле ідэі Бар Кохбы, неабходна адкласці? — Акіба размаўляў з вучнем так, быццам сам Сімон пры гутарцы не прысутнічае. —

Эх, Рашбі... З'явіўся ў мяне сумнеў наконт цябе яшчэ тады, калі ты захапіўся астраноміяй. Закрыў я на тваё захапленне вочы... Думаў, пустое ўсё, блюзнерскае... 3 часам, разлічваў, пад маім уплывам пройдзе яно, сатрэцца... Ажно не, не сцерлася... Няма ў табе, Рашбі, сапраўднае веры, няма!

Апошнія словы Акіба сказаў з такой сталёвасцю ў голасе, нібы ўбіў цвік. Аднак, як гэта ні дзіўна, яны не змусілі Рашбі жахнуцца ці хаця б засмуціцца. Ен непарушна мовіў у адказ:

— Ты проста не ў сабе, настаўнік. He варта быць такім катэгарычным. Спадзяюся, праз пэўны час ты супакоішся і зразумееш, што наконт мяне памыляешся. Таму я на твае словы не крыўдую... А пакуль дазволь падзяліцца яшчэ адною турботаю. Я пра хрысціян...

Акіба яшчэ не ачомаўся ад нечаканае абразы (як гэта: галоўны святар — і "не ў сабе"?), словы вучня даляталі да ягоных вушэй, як з глыбокай пячоры. Рашбі гэта заўважыў, таму, павысіўшы голас, паўтарыў:

— Я пра хрысціян, настаўнік! Трэба, у рэшце рэшт, нешта з імі вырашаць. Ці выгнаць з Ерусаліма, ці... Яны — як бяльмо на воку. Народ абураецца...

— Народ ці ты асабіста? — Акіба, здаецца, пачуў ужо словы Рашбі, але ўсім сваім выглядам паказаў, што стасункі з ім яму непрыемныя, таму дэманстратыўна звярнуўся да Бар Кохбы: — Сімон, мне таксама неўспадоб хрысціяне. Я іх не пераношу на дух. Але чапаць гэтых адшчапенцаў пакуль не варта. Я ведаю, што ў некаторых гарадах і мястэчках ужо і так адбываюца пагромы. Хрысціян забіваюць, сядзібы разбураюць... Гэта яшчэ не набыло задужа вялікага размаху. Калі ж мы наладзім пагром тут, у Ерусаліме, ён успрымецца паспалітымі іудзеямі як сігнал для ўсеагульнага пабоішча. Ці трэба яно сёння, напярэдадні вырашальных бітваў з рымлянамі? Мы толькі прыдбаем новых ворагаў, прычым за спінаю. Усяму свой час. Разбяромся мы з хрысціянамі, павер. Але не цяпер... Ты як военачальнік павінен разумець гэта...

Бар Кохба, падбухтораны Рашбі, дагэтуль быў перакананы: ерусалімскіх хрысціян належыць ці некуды перасяліць, ці проста знішчыць. I цяпер яго не столькі пераканалі довады Акібы, колькі кранула тое, што галоўны святар загаманіў з ім,

як з роўным, ігнаруючы нават свайго лепшага вучня. Узрушаны такою нечаканкаю, Бар Кохба, насуперак дамове з Рашбі, паабяцаў:

— Мы не будзем чапаць хрысціян, рабі.

— Ну то і добра... А цяпер ідзіце. Мне няможацца. Потым выкажу вам сваё кончае рашэнне...

Калі за Бар Кохбам і Рашбі зачыніліся дзверы, Акіба знясілена асеў у крэсла. Разбалелася сэрца. У галаве галоўнага святара выспявала прадчуванне, што ён ужо і не галоўны...

Хцівасць Гідона

Спакваля Архелай, як кажуць, вяртаўся да жыцця, хоць туга не пакідала ягонае сэрца. За што Бог паслаў яму такое выпрабаванне, чаму ён спярша падарыў светлае пачуццё, а затым адразу ж перайначыў яго ў боль?

Былі хвіліны, калі Архелай крыўдаваў і нават злаваў на Бога, хоць разумеў, што гэта вялікі грэх. Часам у ягоную галаву ўзбрыдалі і зусім ганебныя думкі: а ці ёсць ён, Бог, увогуле? а калі ёсць, ці адзін ён? Можа, у кожнага народа свой, асабісты Бог? Вунь жа пакланяюцца іудзеі Яхве, хрысціяне — Хрысту, а ў рымлян гэтых багоў дык і ўвогуле цэлая плойма. I з-за іх, багоў, на зямлі адбываецца гэткая калатнеча: каб даказаць, што іхні бог самы правільны, самы ўсемагутны, вернікі адно аднаго зневажаюць, бэсцяць, забіваюць... Навошта ўсё гэта? Лепей жа было б, каб там, на небе, сабраліся ўсе гэтыя багі разам дый вызначылі б, хто з іх самы галоўны, самы ўсемагутны і каму з іх павінны маліцца ўсе людзі на зямлі. Хай бы тыя багі нават і пабіліся, калі б не прыйшлі да згоды. Адзін раз "памутузіцца" — гэта не страшна. Затое на зямлі насамрэч наступіла б "царства міру", вернікі ведалі б, каму з іх цяпер належыць маліцца, а так, во, вякамі грызуцца паміж сабою, прыносяць адно аднаму боль, як, напрыклад, яму, Архелаю...

Бар Кохба спрабаваў выведаць у Архелая, што яго так замаркоціла, але высілкі былі марнымі: хлопец трымаўся зацята, не толькі пазбягаў гэтае тэмы, але і ўвогуле зрабіўся маўчуном. Таму Сімон вельмі ўзрадаваўся, калі ягоны памочнік не-

чакана пацікавіўся лёсам палонных рымлян — з гэтага вынікала, што Архелай трохі акрыяў, вяртаецца да будзённых спраў.

— Ты іх збіраешся неяк пакараць? — спытаўся Архелай у Сімона, калі яны раніцай удвох намерыліся абскакаць паўночную ўскраіну горада, каб праверыць, як узводзяцца абарончыя ўмацаванні.

— Што рабіць з палоннымі, я пакуль што канчаткова не вызначыўся, — шчыра прызнаўся Бар Кохба. — Запатрабаваць у прапрэтара выкуп? Дык жа самы дарагі "тавар" — легат і трыбун — намі ўжо страчаны, а за шараговых легіянераў Руф і сестэрцыі1 не дасць... Пакуль што яны, як рабы, задзейнічаны на будоўлі — ты, дарэчы, зараз пабачыш, — але гэта таксама не выйсце...

— У мяне наконт палонных ёсць ідэя.

— I якая ж?

— Ты казаў, што ёсць задума часова распусціць атрады апалчэнцаў па сваіх паселішчах. Так?

— Так.

— Яны там будуць араць, сеяць, весці гаспадарку і спакваля страцяць тое, што хоць трохі набылі ў Бетары і тут, у Ерусаліме, — баявую вывучку. А яна ж ім яшчэ ого як спатрэбіцца!

— Людзі і самі гэта разумеюць. Таму, безумоўна, ніхто зброю на гарышча не закіне.

— Закіне, не закіне — тое немаведама. Дый ад каго яны засвойвацьмуць навыкі? Ад гэткіх жа саматужных настаўнікаў. Карысці з таго мала...

— Дык у чым жа твая прапанова?

— Гэтых палонных рымлян трэба размеркаваць па атрадах, якія ты збіраешся выправіць у родныя гарады і мястэчкі! Яны і стануць там найлепшымі настаўнікамі ў баявой справе! Ты ж не будзеш пярэчыць, што ў кожнага рымскага ваяра вывучка адмысловая...

— Гм... А ў гэтым нешта ёсць! Трэба падумаць... Самае цікавае, што ніводзін з палонных, бадай, і не адмовіцца ад такой прапановы. А куды ім падзецца? Нават калі б я даў ім

1 Срэбная манета, якая мела ў імперыі найбольшы ўжытак.

волю, дык мала хто ёю скарыстаўся 6. Узяць хаця б тых жа пераможцаў гладыятарскіх двубояў. У дачыненні да іх я сваё слова стрымаў: ідзіце, кажу, куды вам уздумаецца, хоць у Кесарыю, а потым будзеце з намі ж змагацца. Дык ніхто з іх — ці паверыш? — такою магчымасцю не скарыстаўся, усе засталіся іут, у адзіным кагале з астатнімі палоннымі. А чаму? Ды яны ж выдатна разумеюць: да Кесарыі ім не дабрацца, як толькі выйдуць за ваколіцы Ерусаліма, у першым жа мястэчку іх распазнаюць як рымлян і на кавалкі разарвуць... Так што прапанова твая, бадай, слушная!..

На паўночнай ускраіне горада Архелай і Бар Кохба правялі шмат часу, а калі вярталіся ў Фазаелеву вежу, іхнім коням няпроста было праціскацца па не надта шырокіх ерусалімскіх вулках: у другой палове дня ў горадзе нібы большала людзей. Дзе-нідзе раскінулі свае тавары гандляры, туды-сюды снавалі ваяры ды разявакі. Замінала яшчэ і тое, што, здалёк згледзеўшы Месію і вітаючы яго, насельнікі імкнуліся наблізіцца да коннікаў як мага, падалі на калені, а хто-ніхто спрабаваў пацалаваць стрэмя. Архелай таксама меў сваю долю ўвагі і пашаны, бо ўсе ўжо ведалі, хто ён такі і чаму, як цень, заўжды знаходзіцца побач з Месіяй. He дзіўна, што Архелай не звярнуў увагі на юнака ў шматлікай гурме, які, у адрозненне ад іншых, не кідаўся пад конскія ногі, не галёкаў, а проста свідраваў яго сваімі чорнымі вачанятамі...

Гэта быў Гідон.

Хрысціяне хоць і жылі адасоблена ад іншых, аднак назваць іхняе паселішча "рэзервацыяй" было нельга. Яны, як і ўсе насельнікі, раз-пораз выбіраліся ў горад, у тым ліку ў цэнтральную яго частку: нешта куплялі, штосьці абменьвалі. Гідон дык і ўвогуле шастаў сярод руін днямі напралёт, бо асаблівых клопатаў па гаспадарцы не меў.

Калі Гідон пачуў узрушаныя воклічы "Бар Кохба! Бар Кохба едзе!" ён памкнуўся на вулку, запоўненую людзьмі, каб яшчэ раз паглядзець, цяпер ужо зблізку, на іудзейскага верхаводу. Гідона ўразіў не столькі сам Бар Кохба, колькі ягоны белы конь з пазалочанай збруяй. А яшчэ кінуўся ў вочы светлавалосы юнак, які таксама на кані, толькі вараным, ехаў побач з усеагульным любімцам. У галаве прамільгнула не надта прыемная здагадка:

"Дык гэта ж, мусіць, і ёсць той самы Архелай. Бач ты, не прапаў, не загінуў..." На ўсялякі выпадак Гідон запытаўся ў пузатага гандляра, які таксама гарлаў вітальныя словы:

— А што гэта за хлопец побач з Месіяй?

Гандляр недаўменна зірнуў на Гідона:

— Няўжо не ведаеш? Гэта ж Архелай, правая рука Бар Кохбы!

Коннікі ўжо зусім наблізіліся, і Гідон мог бы кінуцца да Архелая, каб звярнуць на сябе ягоную ўвагу. У гэтай сумятні немагчыма было нешта доўга тлумачыць, але ўдостатку выгукнуць (і Гідон гэта ўсведамляў) адно толькі імя Вірсавія, і Архелай, безумоўна, усё зразумеў бы... Але Гідон не выгукнуў. He з'явілася ў яго такое жаданне.

Спачатку Гідон правёў коннікаў позіркам, а затым, нібы адумаўшыся, кінуўся ўслед за імі і суправаджаў да тае пары, пакуль коннікі не зніклі за варотамі Фазаелевай вежы...

Пра тое, што Архелай жывы-здаровы, Вірсавіі Гідон не распавёў, хоць і шкада яму было любімую дзяўчыну, якая зза душэўных пакут высахла, бы сцяблінка...

Вайна вайною

3 самае раніцы Архелай наведаўся ў атрад Яная, каб развітацца з сябрамі. Магчыма, нават і назаўжды...

Бар Кохба спраўдзіў сваю задуму: усім апалчэнцам, за выключэннем тых, хто жыў паблізу Ерусаліма, наканоўвалася вярнуцца ў родныя мясціны, дзе яны павінны займацца будзённымі справамі, а ў вольныя часіны набываць баявыя навыкі, у чым ім спрыяцьмуць палонныя рымляне. Па першым закліку, наказаў Бар Кохба, усім належыць прыбыць туды, куды будзе загадана, каб стаць пад агульнавайсковы штандар. У Ерусаліме заставаліся толькі найміты ды яшчэ добраахвотнікііудзеі, большасцю маладзёны, не абцяжараныя сем'ямі і гаспадаркай.

Янаеўцаў, натуральна, чакала "дэмабілізацыя", і яны былі да яе гатовыя, больш за тое — успрынялі з радасцю: вайна вайною, а хлеб вырошчваць трэба.

Яшчэ з вечара янаеўцы сабралі няхітрыя пажыткі, назапашаныя за час службы, каб на самым досвітку, пакуль не нахлынула спёка, выправіцца на поўдзень, у бок Эн-Гадзі, дзе на ўзбярэжжы Мёртвага мора месцілася іхняе паселішча. Так што спазніўся б Архелай на некалькі хвілінаў, дык у янаеўскім лагеры нікога і не заспеў бы.

Як толькі апалчэнцы згледзелі конніка і распазналі ў ім ахоўніка Бар Кохбы, дык напачатку падумалі, што здарылася нешта надзвычайнае і, крый божа, "дэмабілізацыя" адмяняецца. Калі Архелай спешыўся, яны ўсім кагалам абступілі яго, моўчкі чакаючы, што скажа веставы Бар Кохбы. Архелай скмеціў напругу ў вачах янаеўцаў і, нават не павітаўшыся, з насцярогаю пацікавіўся:

— Чаго вы пазіраеце на мяне, як на пудзіла? Што-небудзь здарылася?

— Гэта мы ў цябе павінны запытацца, што здарылася, — усё яшчэ не сагнаўшы з твару трывогу, сказаў Янай. — Без дай прычыны ты ж да нас не наведваешся. У планах Бар Кохбы ёсць якія-небудзь змены? Нам належыць заставацца на месцы?

Архелай непрыхавана пакрыўдзіўся:

— Як гэта без дай прычыны не наведваюся? Ды я пры кожным зручным выпадку ў вас аціраюся! Проста не часта гэта выпадае... У мяне ж на ўсім белым свеце, акрамя Сімона ды... — Архелай хацеў сказаць "Вірсавіі", аднак абсекся (ці ёсць яна на белым свеце?) і пасля кароткае замінкі дадаў: — Няма ў мяне нікога радней, чым вы...

Расчулены гэткім прызнаннем, Янай паспяшаўся выправіцца:

— Прабач, хлопча, што пляцнуў языком абы-што. Ты ж для нас таксама як родны... Але ўсе-ткі ці не здарылася нічога благога насамрэч?

— Ды не, усё па завядзёнцы... Вось развітацца з вамі прыехаў...

— I гэта правільна! Гэта па-людску!

На доўгія размовы часу не было. Архелай пачаргова абняў кожнага чальца атрада, а з Янаем дык нават пацалаваўся. I толькі Нахума ды Гефена ён адклікаў убок. Абодва былі ўдзячныя Архелаю, бо пасля вандроўкі ў Віфанію коней у іх ніхто

не забраў, а ў родным паселішчы яны ох як спатрэбяцца ў гаспадарцы. Зараз тыя коні былі запрэжаныя ў павозкі, на якія ўсе янаеўцы ўзвалілі свой скарб — усё спадручней будзе дабірацца да Эн-Гадзі ўлегцы.

— He забывай нас, — з тугою мовіў Нахум, калі яны ўдосталь пагаманілі пра тое-сёе. — А можа, і наведайся, як выпадзе... Бар Кохба ж на адным месцы не сядзецьме, дай божа, і ў нашыя мясціны зазірне...

— Ды гэта само сабою...

— Я табе і дзеўку харошую ў нас знайду. Ёсць адна ў мяне на прыкмеце, Малкай завуць. He горшая, чым твая Вірсавія...

Лепей бы Нахум гэтага не казаў. Архелай адразу спахмурнеў, увабраўся ў сябе.

— Што ты плявузгаеш, прыдурак? — рыкнуў Гефен і смачна выцяў Нахума далонню па патыліцы — той ледзь не зваліўся 3 ног.

Зрэшты, Нахум і сам дапяў, што ляпнуў лішняга.

— Прабач, Архелай... Проста не падумаў...

— Ну, нічога, нічога.. Ты ж хацеў як лепш...

Нарэшце, уволю наабдымаўшыся з сябрамі (ад "абцугоў" асілка аж храбусцела ў плячах), Нахум і Гефен кінуліся даганяць сваіх. Архелай яшчэ доўга пазіраў услед нешматлікай купіне людзей, якая сыходзіла за акаём, і балесна было ў ягонай душы, бо не пакідала адчуванне яшчэ адной дарагой страты...

Адносіны з Акібам у Бар Кохбы разладзіліся ўшчэнт. Ён ужо ўвогуле не наведваў галоўнага святара, бо не адчуваў ніякай патрэбы ў ягоных парадах. Духоўным настаўнікам і дарадчыкам стаў для Сімона рабі Рашбі, які не назаляў строгімі ўказаннямі, а калі і хацеў дамагчыся нечага свайго, дык рабіў гэта памяркоўна, нязмушана, ненавязліва — адным словам, так, што падказаныя думкі і рашэнні здаваліся Бар Кохбу ўласнымі, ён нават не ўсведамляў, што выконвае чужую волю.

Акіба конча зняверыўся ў Бар Кохбу, змірыўся з тым, што не мае на яго ніякага ўплыву. Хто ён цяпер, Акіба? Звычайны, зямны чалавек, хай сабе і галоўны святар. А Бар Кохба для народа — Месія, пасланнік Бога, і менавіта да яго трэба прыслухоўвацца, выконваць усе ягоныя загады.

3 Рашбі Акіба таксама не меў болей ніякіх стасункаў.

Сваім становішчам Бар Кохба скарыстаўся напоўніцу. У адным толькі ён не пайшоў насуперак волі Акібы — не стаў чапаць хрысціян, бо і сам лічыў, што набываць лішняга ворага ў гэтакі няпросты час — неразумна. У астатнім жа Бар Кохба праводзіў сваю (і Рашбі) палітыку паслядоўна і ўпарта.

Апалчэнцаў, як і задумаў, распусціў. Чым боўтацца ў ваколіцах Ерусаліма, няхай лепей зоймуцца гаспадарчымі справамі, заадно рыхтуюцца да непазбежнае вайны. А для таго, каб людзі адчулі сябе сапраўднымі гаспадарамі, усе некалі канфіскаваныя Рымам землі Бар Кохба абвесціў дзяржаўнай уласнасцю і стаў здаваць насельнікам у арэнду выдзелы. Для большай вагі прадстаўнікі ўлады на месцах заключалі дамовы з арандатарамі ад імя самога Бар Кохбы.

"Дзесяціна", якую іудзеі спрадвеку аддавалі на будаўніцтва Храма (а пры рымлянах — на ўзвядзенне статуй іхніх багоў), цяпер накіроўвалася на набыццё зброі. Зрэшты, каб хоць трохі спатоліць святароў і найболей дагматычных іудзеяў, для блізіру даХрама пачалі завозіцца такія-сякія будаўнічыя матэрыялы...

3 гэтай нагоды былі ўведзеныя ў абарот і ўласныя грошы, бо карыстацца рымскімі — гэта значыць, прызнаць, што імперыя па-ранейшаму мае ўплыў на вызваленай тэрыторыі. Бар Кохба займеў чаканны станок. Акрамя таго, здавён сярод прававерных іуцзеяў цаніліся манеты, якія некалі чаканіў Сімон Макавей, першы яўрэйскі цар. Яны і цяпер у вялікай колькасці былі ва ўжытку. На некаторых — выява храма з зоркаю над ім і словамі "свабода Ерусаліма". А яшчэ — надпіс: Simeon nasi d'Israü. Бар Кохбу адразу прыйшлося ўспадоб, што на манетах пазначана ягонае імя. А тое, што яно належала яшчэ і Макавею, дык хто там будзе разбірацца...1

Жыццё на вызваленай тэрыторыі ўваходзіла ў спакойнае рэчышча, і пасгупова, спакваля Іудзея пачала набываць абрысы самастойнае дзяржавы...

Тым часам на поўначы Палесціны Кесарыя, як пухір, з кожным месяцам усё болей надзьмувалася рымскім войскам...

1 Гісторыкі не могуць прыйсці да адзінае думкі, каму належыць гэтае Simeon — Макавею, Бар Кохбу, сыну Гамалііла ці ўвогуле маецца на ўвазе нехта іншы.

Mop

Браты Эфраім і Манасія таропка крочылі па бязлюдных вулках Ерусаліма. Была ўжо глыбокая ноч, насельнікі адпачывалі, а нешматлікія дазоры большасцю шпацыравалі на ўскраінах горада, тым не менш браты штохвілінна азіраліся: ім усёткі не хацелася патрапіць на чужое вока. Мінаваўшы ўвесь Верхні горад, яны наблізіліся да варот Яссеяў, дзе галоўны акведук рабіў загагуліну ўправа.

Эфраім і Манасія, як і загадаў ім Акіла, перад апалчэнцамііудзеямі выставілі сябе ахвярамі рымскіх прыгнятальнікаў. Яны показна (можа, нават і залішне) загалялі свае спаласаваныя бізунамі спіны — як доказ таго, што ад рымлян ім добра-такі перапала.

Ніхто не ставіў пад сумнеў іхнія расповеды. Акрыленыя гэткім даверам, браты нават не сталі ўтойваць, што яны — самарыцяне. Гэта таксама не мела ніякіх наступстваў, бо ў іудзейскім войску сабраліся людзі ледзь не з усяго свету, a Самарыя — яна тут, побач, на поўначы мяжуе з Іудзеяй, і многія ейныя насельнікі падтрымалі паўстанне.

Братоў залічылі ў атрад Хагая, апалчэнцы ў ім большасцю былі выхадцамі з мястэчкаў вакол Беф-Цура. Калі адбіралася войска для сутычкі з Егіпецкім легіёнам, Эфраім і Манасія літаральна маліліся, каб атрад Хагая не трапіў у гэтую зборню. Ім пашэнціла: у паход рушылі самыя лепшыя, самыя спрактыкаваныя, а хагаеўцы баявою вывучкаю пакуль што не вызначаліся.

Пасля таго, як атрады апалчэнцаў па загадзе Бар Кохбы разбрыліся па сваіх паселішчах, браты, натуральна, засталіся ў Ерусаліме. Дый навошта ім было следаваць за Хагаем у нейкі Беф-Цур, далёка на поўдзень, у незнаёмыя мясціны? Вяртацца ў Самарыю таксама не выпадала: браты жылі як перакаці-поле, з раднёй не зналіся, ніякай гаспадаркі не мелі. Прынамсі, галоўнаю прычынаю, каб любым коштам застацца ў Ерусаліме, было заданне Акілы...

Браты добра запомнілі ягоны загад: здзейсніць "дыверсію" толькі тады, калі жыццё ў горадзе ўсталюецца як след. I вось, здаецца, яно ўсталявалася. Насельнікі пачуваюць сябе спа-

койна, жвава ідзе гандаль за новыя грошы, у ваколіцах людзі аруць і сеюць, а пра рымлян нават і згадак няма. Такая злагада нават насцярожвала братоў: а раптам рымляне сышлі назаўжды? Ці варта ў такім разе труціць іудзеяў, калі сярод іх давядзецца правесці астачу жыцця? Аднак жа неўзабаве пачалі даходзіць чуткі, што ў Кесарыі рымляне збіраюць вялікае войска...

Акведук быў стары, занядбаны, а дзе-нідзе нават паўразбураны. Рымляне не паспелі давесці яго да ладу, а ў Бар Кохбы не даходзілі рукі, каб прывесці ў парадак галоўную артэрыю, якая забяспечвала вадою цэнтральную частку горада, хоць Рашбі не раз нагадваў яму, што зрабіць гэта варта найперш.

Здатнае для сваёй задумы месца браты нагледзелі загадзя, а тры дні таму нават падцягнулі сюды дзве дошкі, каб лацвей было ўзабрацца хай сабе на невялікую, але ўсё-такі вышыню. Яны ўсё рабілі моўчкі, без мітусні, бо ўзгаднілі дзеянні зараней, вызначыўшы для кожнага сваю ролю. Пакуль прыземісты Эфраім прыстаўляў да сцяны дошкі, Манасія дастаў з-за пазухі невялікі керамічны збанок, у якім нешта плёхалася.

Збанок гэты некалі ўручыў ім Акіла, і выгляд ён меў не зусім звычайны, злёгку пляскаты: без ручкі збоку і без адтуліны зверху. Можна сказаць, поўнасцю герметычны. Гэта сведчыла аб тым, што ў сярэдзіне збанка знаходзіцца вельмі небяспечнае рэчыва, мяркуючы па ўсім, вадкае, і яго ні ў якім разе нельга "выпускаць на волю" дачасна. Акіла падрабязна пракансультаваў братоў, як трэба з гэтым збанком абыходзіцца, і зараз Манасія дзейнічаў у адпаведнасці з ягонай інструкцыяй.

У руцэ Манасіі з'явілася іголка, якою ён праткнуў збанок зверху. Месца, куды трэба тыкаць, таксама паказаў Акіла. Яно было залепленае нечым мяккім (кераміку ж не праткнеш).

Па дошках, якія прытрымліваў Эфраім, Манасія ўзабраўся да пралома ў сцяне акведука, напалову ўсунуў у яго сваё тулава і збоку рукою намацаў невялікую нішу, дзе некалі ад сцяны адкалоўся і выпаў камень. У гэтую нішу Манасія паклаў збанок плазам — так, каб горлычка вытыркалася са сцяны і было нахіленае трохі ўніз. Можна было б, вядома, выплюхнуць са збанка ўсё змесціва ў акведук і не валэндацца. Аднак Акіла наказаў пакласці збанок менавіта так, каб вадкасць з яго

сцякала па кроплі і яе хапіла не на адзін дзень.

Зрабіўшы ўсё як належыць, Манасія прыслухаўся. Паблізу не было чутно ніякіх гукаў, і толькі знізу, у жолабе, пяшчотна журчала вада...

Каторы тыдзень у Ерусаліме і ў ягоных ваколіцах лютаваў мор. Ніхто не ведаў, адкуль на горад нахлынула гэткая навала. Дзень і ноч рабіны, дый увесь астатні люд, апантана маліліся, каб Яхве злітаваўся над сваім народам.

Горад быў завалены трупамі — іх не паспявалі сцягваць і закопваць у агульных ямах за межамі Ерусаліма.

Найперш смерць чамусьці касіла дзяцей, якіх у горадзе, на шчасце, было няшмат, і людзей старэчага веку.

I немаведама было, па якіх мерках мор выбірае для сябе ахвяр: адзін, аблеплены мухамі з галавы да ног, цэлымі днямі валаводзіцца з трупамі, вывозячы іх за горад, і ніякая трасца яго не бярэ, а другі з асцярогаю, толькі па пільнай патрэбе выбіраецца на вулку і затым валіцца з ног.

Было заўважана: як толькі чалавек пачынае неўтаймавана дрыс...ць, пражыць яму застаецца не больш як тры-чатыры дні. "Пракажонага" цураліся ўсе, нават сваякі. Сыны выганялі нямоглых бацькоў з хацін, бацькі выносілі аслабленых дзяцей за горад, каб яны паміралі ў адзіноце. Тых, хто ўпарціўся, не жадаў выбірацца за ваколіцы, гналі туды палкамі.

Часам смерць забірала чалавека проста на вуліцы. Ідзе ён, на першы погляд, жывы-здаровы, і раптам падае, як падкошаны, пачынае хапацца за чэрава, ногі сутаргава торгаюцца, а з роту камякамі пульсуюць ваніты накшталт рысавага адвару... Такіх адразу ўсе абыходзілі, бо ведалі, што праз гадзіну-другую ён сканае.

Захварэўшы, усе ахвяры адчувалі неадольную смагу і ніяк не маглі яе наталіць. Каля акведука выстройваліся чэргі — вады на ўсіх не хапала.

Здавалася, Ерусалім асуджаны на выміранне....

Так яно, мусіць, і сталася б, калі б не Рашбі. Ён першым зразумеў, што аднымі малітвамі людзей не ўратуеш. Маючы, пэўна, такі-сякі досвед у медыцыне, ён меркаваў, што небяспека, хутчэй за ўсё, зыходзіць ад вады, і менавіта ад гарадскіх

акведукаў, якія сілкуюць горад, бо за ягонымі межамі эпідэмія амаль не распаўсюдзілася. Мусіць, палічыў Рашбі, нехта штодня, а дакладней, штоночы "падсілкоўвае" акведукі гэтай заразай, інакш нельга растлумачыць тое, што мор не спадае, не затухае, а толькі набірае моц. Па парадзе Рашбі Бар Кохба загадаў выставіць уздоўж акведукаў кругласутачную варту, аднак і гэта не прынесла збавення.

I тады Рашбі прапанаваў проста праверыць акведукі — хаця б у межах горада: магчыма, нехта ўкінуў туды здохлую жывёліну, ад якой і пайшла зараза. Жывёліну не выявілі, але затое знайшлі ў нішы пляскаты збанок, з якога ўсё яшчэ капала ў жолаб нейкая вадкасць...

Хто ён, той зламыснік, які заклаў збаночак з заразаю ў акведук? Над гэтым і мазгавалі Бар Кохба і Рашбі.

Сімон схіляўся да думкі, што напаскудзіў нейкі рымскі лазутчык: не было сумневу, што легат-прапрэтар і ягоныя паслугачы пакінулі іх у Ерусаліме ўдостатку.

— Зусім магчыма... — няпэўна і нават крыху загадкава выказаўся Рашбі. — Але што з таго? Хіба ж мы можам вылічыць атрутніка сярод такой процьмы людзей? Горад зараз як прахадны двор. I яшчэ немаведама, пакінуў прапрэтар свайго чалавека перад адыходам ці прыслаў яго блізкім часам. Так што шукаць атрутніка — гіблая справа. Аднак жа з нашае бяды варта займець хоць нейкую карысць...

— Карысць? — здзівіўся Бар Кохба.

— Менавіта так. Вось раскажу табе адну гісторыю. Гадоў семдзясят таму рымскім імператарам быў сапраўдны самадур. Неронам звалі. I лічыў ён сябе непераўзыдзеным паэтам. A каб натхніцца велічным відовішчам, загадаў сваім паслугачам падпаліць Рым. Пажар быў адмысловы... Гараджане на імператара азлобіліся і, чаго добрага, маглі разарваць на кавалкі. Каб пазбегнуць гэтага, Нерон вырашыў скіраваць гнеўу іншае рэчышча: запусціў чутку, што Рым падпалілі хрысціяне. He ўсе яму паверылі, аднак пекла для хрысціян пачалося такое, што свет не бачыў...

— Я разумею, да чаго ты хіліш, але ж Акіба...

— Што Акіба?

— Я паабяцаў яму, што хрысціян чапаць не буду.

— Дык ты і стрымаеш слова. Акібу пра гэта ўвогуле не трэба нічога казаць. I ніякіх загадаў ты аддаваць не будзеш. Варта толькі запусціць у народ чутку...

— Наўрад ці хто паверыць. Нашы хрысціяне на такое паскудства не здольныя.

— Здольныя, не здольныя — гэта мы абмяркоўваць не будзем. Аднак жа ў тое, што павераць, у мяне сумневу няма. Варта толькі належна падаць... Вось глядзі: хрысціянскае паселішча мор, лічы, не закрануў. Так?

— Так. Але ж гэта таму, што з галоўнага акведука яны ваду не бяруць, і гэта ўсе ведаюць.

— Дык гэта ж можна патлумачыць акурат не на карысць хрысціян. Маўляў, калі б чорную справу надумалі зрабіць рымляне, дык яны занадта пераборлівымі не былі б — атруцілі б усе акведукі. Але ж чамусьці той, якім карыстаюцца хрысціяне, не атручаны. Чаму? Ды проста не рымляне гэта зрабілі. А зламыснік не будзе шкодзіць там, дзе жыве...

Бар Кохба ўсё яшчэ вагаўся, ці варта ісці на такую выяўную аблуду, бо ў душы быў упэўнены, што хрысціяне да мора дачынення не маюць. Рашбі "ўбіў апошні цвік":

— Так ці інакш, але пытанне з хрысціянамі вырашаць давядзецца. I лепшага шанцу ў нас не будзе...

Гібель Іуды

Мор і сапраўды амаль не закрануў паўднёвы ўсход Ніжняга горада, дзе жылі хрысціяне. Яны не карысталіся галоўным акведукам, у іх быў "свой", зусім маленькі і яшчэ болей занядбаны.

Да таго ж, хрысціяне трымаліся адасоблена, асабліва пасля "іудзейскага нашэсця", і толькі хто-ніхто, як, напрыклад, Гідон, зрэдку выбіраўся ў цэнтральную частку горада. Калі ж пачалася эпідэмія, дык Іуда наказаў аднаверцам увогуле не пакідаць паселішча: далей ад бяды. Зрэшты, зусім пазбегнуць ахвяр хрысціянам усё роўна не ўдалося. Аднак, як толькі ў чалавека з'яўляліся першыя прыкметы невядомай заразы, яго ізалявалі,

вялі ў своесаблівы шпіталь — хаціну, некалі пакінутую гаспадарамі. Там мелі прытулак гэткія ж бедакі-гаротнікі. Бабуля Кармэла нават спрабавала іх лячыць, але плёну гэта не прыносіла... Памерлых закопвалі ў асобных, значна глыбейшых, магілах.

Тое, што мор пакуль літуе з ягоных аднаверцаў, радавала епіскапа Іуду, і адначасна ў душу закрадвалася трывога. Ён разумеў: з часам іудзеі непазбежна звернуць увагу, што ў хрысціянскім паселішчы смерць лютуе не гэтак, і, чаго добрага, хлынуць сюды, каб зратавацца. А яшчэ горш, калі ім, крый божа, узбрыдзе ў галовы, быццам гэты мор нейкім чынам спарадзілі хрысціяне, і тады ўвогуле пачнецца немаведама што...

3 кожным днём трывога Іуды нарастала, і ў рэшце рэшт ён звярнуўся да аднаверцаў з парадаю:

— Усе, хто можа, пакідайце Ерусалім. Адно што трэба ратавацца ад мору, другое — яшчэ большая небяспека, магчыма, сыходзіць ад раз'юшаных іудзеяў.

Прычым Іуда раіў падавацца не ў блізкія гарады ці мястэчкі, а ўвогуле за межы Іудзеі, бо пагромы накшталт таго, што адбыліся ў Віфаніі, былі не адзінкавымі. Найлепш шукаць прытулак па той бок ракі Іардан, паблізу гарадоў Панаем, Хаўрон ці Маавам, дзе большасцю жывуць евіаніты.

Евіаніты (іх яшчэ называлі назарэямі) хоць і мелі зносіны з іудзеямі, аднак прызнавалі звышнатуральныя народзіны Хрыста, лічылі яго не простым чалавекам. Іхняя вера была бліжэй да хрысціянства, чым да іудаізму, а некалі рымляне змусілі евіанітаў пакінуць Святы горад толькі таму, што яны захоўвалі абрад абразання1. Натуральна, ерусалімскім хрысціянам можна было разлічваць на спагаду хай сабе і не аднаверцаў, дык хоць бы ў нейкай ступені аднадумцаў. Ва ўсякім разе, пагромаў яны рабіць не будуць...

Ерусалімскія хрысціяне разумелі, што Іуда мае рацыю, але падацца за Іардан наважыліся зусім нямногія: шлях усё ж няблізкі, дый немаведама, што чакае на чужой зямлі. А тыя, хто ўсё ж выправіліся ў дарогу, падазрэнняў у іудзеяў не

' Евіанізм праіснаваў da V веку н.э., а затым "растварыўся" ў ісламе. 210

выклікалі, бо зыход з горада, ахопленага невядомай заразай, стаў масавым, нават некаторыя найміты, якія ў свой час адгукнуліся на заклік Акібы і служылі не за грошы, а, так бы мовіць, за ідэю, лічылі за лепшае пакінуць войска.

Разам з перасяленцамі Іуда хацеў выправіць і Вірсавію, але яна, спазнаўшы жахі ў Віфаніі, цвёрда сказала:

— Не,татачка, нікуды я не паткнуся. Калі і наканавана будзе загінуць, дык лепей ужо тут, разам з табою...

Злыя чуткі пра тое, што менавіта хрысціяне атруцілі галоўны акведук, пачалі распаўзацца па горадзе, як гадзюкі. Ніхто не ведаў, дзе іхні выток, але з вуснаў у вусны перадаваўся "неабвержны доказ": саміх хрысціян мор абыходзіць бокам, бо не будуць жа зламыснікі гадзіць там, дзе жывуць. Для большай вагі дадавалася, што "дыверсію" хрысціян выкрыў сам рабі Рашбі, лепшы вучань Акібы — куды ўжо доказней...

Варожасць да хрысціян з кожным днём нарастала, здавалася, нянавісць вісіць у паветры, і варта з'явіцца маленькай іскры, каб адбыўся выбух. I ён, нарэшце, грымнуў...

На той час наймітаў у Ерусаліме было нават болей, чым саміх іудзеяў, якія "распаўзліся" па сваіх паселішчах па загадзе Бар Кохбы ці ратуючыся ад мору. Прыхадні з іншых краін ставіліся да хрысціян з асаблівай нелюбоўю, і на тое было некалькі прычын. Па-першае, ім было няўцям, чаму гэтыя адшчапенцы не бяруцца за зброю, не далучаюцца да паўстання. Іншая, чым у іудзеяў, вера? Ну дык і што? Радзіма ж агульная, і яе трэба бараніць. Вунь для іх, наймітаў, іудзейская вера таксама пабоку, а яны, тым не менш, пасцягваліся сюды немаведама адкуль, прычым не сваю зямлю бараніць, а толькі для таго, каб процістаяць рымскім заваёўнікам, якія ўжо ўсяму беламу свету абрыдлі.

Па-другое, наймітам не падабалася, што хрысціяне жывуць у ціхім, дагледжаным квартале, а яны змушаныя туляцца сярод руін ды развалін. Узброены люд ужо даўно "выкалупіў" бы гэтых хрысціян з іхняга паселішча, ды на тое, на жаль, не было пакуль хоць бы намёку з боку іудзейскага начальства.

А калі нахлынуў мор і вушы пачулі, што ў тым вінныя тыя ж адшчапенцы, дык у наймітаў увогуле закіпела кроў.

— Атрутнікаў трэба пакараць!

— Бі хрысціян!

Гэтыя словы-заклікі спярша нарадзіліся ў асяродку прыхадняў з Кападокіі, а затым, як бліскавіца, шуганулі па ўсім горадзе, і ўзброеныя людзі неўтаймаванаю лавінаю рушылі ў хрысціянскае паселішча...

Хрысціяне хоць і жылі ўвесь апошні час у напружанні, але такога імклівага нападу не чакалі і былі заспетыя знянацку. Азвярэлая раць накінулася на безабаронных людзей. Мужчын і старых проста секлі мячамі, дзяцей нанізвалі на дзіды, дзявок згаладалыя па жаночым целе прыхадні гвалтавалі ў fleapax і нават на вулках...

У хату Іуды са сваёй хеўрай уварваўся камандзір фрыгійскіх наймітаў Друз. Хадзілі пагалоскі, што некалі ён быў рымскім грамадзянінам, аднак чамусьці трапіў у няміласць да самога Адрыяна, змушаны быў хавацца на ўскрайках імперыі, затым асеў у Фрыгіі, дзе здолеў "выбіцца ў людзі".

Друз ведаў, дзе жыве хрысціянскі епіскап, і правіўся да ягонае сядзібы мэтанакіравана. У зацемненым кутку хаціны ён згледзеў нямоглага, сівога чалавека, які маліўся на кут.

— Што,хрысціянскі завадатар,у свайго бога помачы просіш? — пырснуў слінаю Друз. — А не будзе яе! He дапросішся! Хаця не... Я цябе зараз да Хрыста і адпраўлю. Можа, твае малітвы хутчэй дойдуць, калі ты да яго наблізішся...

Іуда быццам не чуў ягоных слоў, нават не павярнуў галавы да раз'ятраных прыхадняў.

— Ты чуеш мяне, абоўдзіла? — непарушанасць старога яшчэ болей раз'юшыла Друза, ён схапіў епіскапа за валасы і тузануў на сябе гэтак рэзка, што ў ягонай руцэ засталася сівая пасма. — У-у, порхаўка! Цягніце яго на двор, там мы яму наладзім належную экзекуцыю, — загадаў Друз сваім хаўруснікам, абтрасаючы з рукі Іудавы валасы.

Два дзецюкі падхапілі епіскапа пад пахі, перавалаклі ссохлае цела цераз парогі шпурнулі пасярод двара. Друз наблізіўся да яго і гулка вутнуў насаком пад бок.

— Прызнавайся, смярдзюк: гэта ты загадаў сваім галадранцам атруціць ваду ў акведуку? Ты? Палова маіх людзей палегла ад гэтае трасцы... Прызнавайся! — і Друз ашалела

пачаў біць нагамі па ўсім целе, пакуль не знямогся. Адступіўшыся, загадаў:

— Перавярніце яго на спіну! Можа, ужо здох...

Звераватага выгляду найміт нават не перавярнуў, а проста прыўзняў старога за шкіркі і плюхнуў спінаю аб зямлю. Галава Іуды выцялася аб камень. Стары застагнаў, а потым ледзь чутна прахрыпеў:

— Госпадзі! Пашкадуй іх, неразумных... Самі не ведаюць, што твораць...

— Глядзі ты, яшчэ жывы! — зарагатаў Друз. — I нават лросіць свайго бога, каб ён нас пашкадаваў! Дык давайце ж і мы яму ласку зробім — няхай прыме такую ж смерць, як і іхні Хрыстос... Мужыкі, пашукайце паблізу цвікі!

Адразу ж пасля гэтых слоў немаведама адкуль, як з-пад зямлі,у двары з'явілася дзяўчына, падбегла да нерухомага Іуды, стала перад ім на калені, абхапіла рукамі шыю, а затым накрыла яго сваім целам.

— Татачка! — на ўвесь голас крыкнула яна. — He чапайце майго татачку!

Як толькі з вулкі данесліся першыя крыкі і лямант, Іуда зразумеў: распачалося тое, чаго ён з трывогай чакаў апошнія месяцы. Вірсавія на той час таксама была ў хаце.

— Дачушка, бяжы ў сваю хованку! — крыкнуў Іуда. — Ратуйся!

Вірсавія і сама ўжо зразумела, што набліжаецца нешта нядобрае, але ўсё ж запыталася:

— Гэта што, татачка?

— Тое, чаго мы баяліся і што табе давялося перажыць у Віфаніі...

— Я не буду ад іх хавацца! Я хачу быць побач з табою!

— Паслухай мяне, дачушка. Можа, навату апошні раз. Я ўжо стары... Мне губляць няма чаго. А табе яшчэ жыць ды жыць...

— А нашто мне жыць, калі не будзе цябе?

— Родненькая, я малю, бяжы ў хованку! — на вачах Іуды ажно выступілі слёзы, ён схапіў Вірсавію за руку і ледзь не сілком выштурхнуў за парог.

— Татачка! — яшчэ паспеў ён пачуць, перш чым зачыніў дзверы.

Згадваючы пра хованку, Іуда меў на ўвазе той катух-бакоўку, куды скідваўся розны непатрэбны хлам і дзе Вірсавія некалі хавалася ад Акілы. У гэтую шчыліну магло праціснуцца толькі яе тоненькае цельца. Сюды Вірсавія і шмыгнула, хоць і з вялікай неахвотай. Яна дабралася ў самы канец катуха, прысела на кукішкі і накінула на сябе нейкую сапрэлую мешкавіну, што валялася побач.

Пагромшчыкі, шукаючы, ці не схавалася дзе жывая душа, перавярнулі ўсё і ў хаце, і на падворку. Адзін з прыхадняў зазірнуў і ў катух, нават паспрабаваў у яго праціснуцца, але без поспеху. Тады ён пачаў тыкаць сваёй дзідай ва ўсе атопкіатрускі, зваленыя ў кучу, ды, на шчасце, да мешкавіны дзіда не дацягнулася...

Вірсавія, хутчэй за ўсё, пераседзела б пагром у сваёй хованцы, хоць і парывалася з яе выскачыць, калі пачула тупыя ўдары аб цела бацькі. Яна калацілася, бязгучна плакала, але пакуль што стрымлівала сябе. Калі ж зразумела, што прыхадні збіраюцца распнуць бацьку, у галаве памутнела, не стала страху за ўласнае жыццё, і яна сіганула ў двор...

— А гэта што за пігаліца? — вылупіў вочы Друз. — Адкуль яна ўзялася? Мы ж, здаецца, усё тут абшасталі...

Ён нетаропка скруціў у жмут асмолкавыя валасы Вірсавіі, наматаў іх на руку і зноў жа павольна падцягнуў дзяўчыну да сябе, зазіраючы ёй у твар.

— Го! Ды яна ж сапраўдная прыгажуня! — без аніякай удаванасці ўсклікнуў Друз.

— Пусці, нелюдзь! — крыкнула Вірсавія, схапіўшыся за ягоную руку і спрабуючы вырваць з яе свае валасы.

— He трымці, птушачка! — ухмыльнуўся Друз. — 3 маіх рук яшчэ ніхто не выслізваў.

У наступную хвіліну ён нема закрычаў, бо Вірсавія ўпілася ў ягоную руку сваімі маленькімі, але вострымі зубкамі, пракусіўшы яе да косці.

— У-у, гадаўка! — зароў Друз і вольнаю рукою таўхануў Вірсавію так, што яна паляцела-пакацілася да агароджы. — Ну, я табе пакажу! Я цераз цябе ўвесь свой атрад прапушчу!

— I то праўда! — юрліва выскаліўся дзяцюк, ад якога

патыхала перагарным смуродам. — Я ўжо сто гадоў з бабай не быў!

— I я не супраць паласавацца "свежым мясам"!

— I я...

— Цыц’ — асадзіў хаўруснікаў Друз. — Толькі пасля мяне... I не цяпер. Хай гэтая гадаўка спярша палюбуецца, як ейнага бацьку мы ўкрыжоўваць будзем. Цвікі знайшлі?

— А як жа!

— Ну то падцягвайце старога да дзвярэй...

He зважаючы на мор і перасцярогі Іуды, Гідон зрэдчас усё ж выбіраўся за межы хрысціянскага паселішча, туляўся па апусцелых вулках, бо дома яму не сядзелася, а Вірсавія, схуднелая і ўчарнелая, не надта імкнулася падтрымліваць з ім размову, зацята маўчала. Калі да вушэй Гідона даляцелі першыя заклікі біць хрысціян, ён акурат знаходзіўся каля моста цераз Ксіст і пабег услед за ўзброенымі людзьмі, якіх з кожным крокам большала і большала. На Гідона ніхто не зважаў, бо каму ўзбрыдзе ў галаву, што юнак, які знешне нічым не адрозніваецца ад іншых, таксама хрысціянін? Вось толькі ўсе беглі, каб забіваць і гвалціць, а Гідон інстыктыўна імкнуўся туды ж, усведамляючы, што яму трэба некага бараніць, і ў першую чаргу Вірсавію. Але як толькі ён апынуўся на ўскраіне паселішча, дык у клёк шуганула думка, што нікога ён абараніць не здолее і сам стане ахвяраю. Уцяміўшы гэта, Гідон спыніўся, як укапаны, ззаду на яго наляталі, штурхалі ў спіну ашалелыя нападнікі. Колькі хвілінаў хлопец стаяў у развазе, адчайна спрабуючы знайсці хоць нейкае выйсце, затым крута развярнуўся і, сутыкаючыся з людзьмі, якія беглі насустрач, ва ўвесь дух панёсся да Фазаелевай вежы...

Бар Кохба, узмацніўшы ахову акведука, штодня сам выязджаў у горад, каб праверыць патрулі, пазнаёміцца з абстаноўкай. 3 сабою ён зазвычай браў Архелая ды яшчэ двух ахоўнікаў.

Як толькі коннікі выехалі за вароты Фазаелевай вежы, Архелай адразу звярнуў увагу на чалавечую мітусню: і натоўпамі, і паасобку людзі чамусьці беглі ў Ніжні горад і нешта

крычалі. Да вушэй Архелая даляталі толькі абрыўкі фраз:

— ...Знішчыць да аднаго!

— ...Прыйшоў час расплаты!

Мусіць, адбывалася нешта надзвычайнае, і Архелая здзівіла, што Бар Кохба не надае гэтаму ніякага значэння, трымаецца спакойна, быццам усё ідзе як належыць.

А з ускраін Ніжняга горада ўжо даносіліся адчайнае галашэнне, дзіцячы піск, балесныя крыкі. Дзе-нідзе над пабудовамі віўся лёгкі дымок.

— Ты разумееш, што ўсё гэта значыць? — звярнуўся Архелай да Бар Кохбы.

Той абыякава адказаў:

— Здаецца, людзі пайшлі біць хрысціян.

— Біць хрысціян? За што?

— A то ты не ведаеш. Увесь горад даўно гамоніць, што менавіта яны атруцілі ваду ў акведуку.

— I няўжо ты гэтаму верыш?

— Веру — не веру... Якая розніца? Народ лепш ведае, чыіх рук гэтае паскудства.

— Дык нічога ж не даказана’ Я, напрыклад, упэўнены, што хрысціяне тут ні пры чым.

— Адкуль такая ўпэўненасць? I ўвогуле... Чаму ты іх гэтак абараняеш? Хрысціяне — і ты гэта добра ведаеш — нашы ворагі. За іх даўно варта было ўзяцца...

— Вось як? Дык, можа, усё гэта робіцца па тваім загадзе?

— Скуль ты ўзяў? Ніякага загаду я не аддаваў. У людзей саміх, як бачыш, злосць саспела...

— Якая злосць? Яны такія ж яўрэі, як і мы, дарма што паіншаму моляцца. Сімон, трэба нешта рабіць, трэба спыніць гэты гвалт!..

— Я каб і хацеў, дык не здолеў бы. Ты ж бачыш, як усё далёка зайшло...

— Ды ты ж Месія! Яны цябе паслухаюць! Едзем туды!

— Супакойся. Нічога мы ўжо не перайначым. Позна...

Душа Архелая разрывалася на шматкі. 3 усіх насельнікаў Ніжняга горада ён толькі і ведаў Іуду ды ягоную суседку Ніру, але хрысціяне ўжо здаваліся яму не зусім чужымі людзьмі, бо ў іхнім асяродку жыла Вірсавія...

— Сёння мы ў горад не паедзем, — цвёрда сказаў Бар Кохба. — Няма сэнсу: вунь што робіцца...

I ён ужо завярнуў свайго каня, каб падацца назад у вежу, але краем вока заўважыў, як уздоўж разбуранай першай сцяны Верхняга горада ў іхні бок, спатыкаючыся, бяжыць і нешта крычыць ці то дзяцюк, ці то юнак. Бар Кохба прыпыніў каня.

Аднак хлопец чамусьці падбег не да яго, Бар Кохбы, а зняможана плюхнуўся на зямлю перад канём Архелая.

— Там... там... — хлопец ніяк не мог аддыхацца.

— Што там? — раззлавана гыркнуў Бар Кохба.

Але хлопец на яго не зважаў, пазіраў толькі на Архелая.

— Вірсавія... там... Вірсавія... Яе заб'юць... Выратуй... Вірсавія...

Кроў хлынула ў галаву Архелая. Ён ніяк не мог даўмецца, што хоча сказаць гэты юнак. Якая Вірсавія? Яна ж загінула... Аднак хлопец выдыхаў адно:

— Вірсавія... Выратуй яе...

Нарэшце Архелай ачуняў і здолеў задаць разумнае пытанне:

— Ты хочаш сказаць, што ў паселішчы знаходзіцца Вірсавія? I яна жывая?

— Так...

— A... А ты хто такі?

— Я Гідон, ейны сусед...

— Гідон? Той самы Гідон, які загінуў разам з Вірсавіяй у Віфаніі?

— Нам з ёю ўдалося выратавацца...

— I вы вярнуліся ў Ерусалім?

— Так... Хутчэй! He марудзь! Спяшайся на помач Вірсавіі! — Гідон ужо не выдыхаў асобныя словы, а слёзна ўмольваў.

Зрэшты, гэта было залішне. Архелай уздыбіў каня — пярэднія капыты ледзь не разбілі Гідону твар — і з месца ўгалоп панёсся ў бок Ніжняга горада... "Вірсавія! Яна жывая!" — адна толькі думка свідравала ягоны клёк.

— Куды?! Стой! — зароў Бар Кохба і, пераканаўшыся, што ягоных слоў Архелай не чуе ці не хоча чуць, рыкнуў дваім ахоўнікам: — За ім! Дагнаць! Спыніць! Затрымаць!

Коннікі паімчалі ўслед за Архелаем.

Цяпер Бар Кохба ўсё зразумеў. Вось чаму Архелай гэтак цураўся размоў пра сваю дзяўчыну! Вось чаму заныдзеў, вярнуўшыся з Віфаніі! Яна, нейкая Вірсавія, відавочна, хрысціянка, і Архелай баяўся прызнацца ў гэтым яму, Сімону, хоць і самаму блізкаму чалавеку, але ўсё ж іудзейскаму Месіі. А яшчэ Бар Кохба ведаў, што зараз Архелай, калі яго не ўдасца спыніць, палезе ў бойку з раззлаваным, раз'юшаным натоўпам, і, крый божа, можа здарыцца вялікая бяда...

Позірк Сімона спыніўся на юнаку, які стаў прычынаю магчымых непрыемных наступстваў. Ён усё яшчэ не падняўся з калень, пачціва-ўгодліва пазіраў на такога знакамітага чалавека. Бар Кохбу раптам ахапіла лютая злосць на хрысціянскага выкармака, які ў адну хвіліну парушыў ягоны спакой, паставіў на кон жыццё Архелая.

— I якая нячыстая сіла цябе сюды прынесла, вырадак?! — скрозь зубы працадзіў Бар Кохба і, выхапіўшы з похваў меч, секануў ім па шыі Гідона...

Напачатку ахоўнікі, якія кінуліся наўздагон Архелаю, не адставалі ад яго, але коннік прапаў з іхніх вачэй, калі скакаць давялося па шматлікіх вуліцах і завулках, што пераразалі Ніжні горад уздоўж і ўпоперак. Калі б яны ведалі, што нейкая Вірсавія — дачка хрысціянскага епіскапа, дык не было б патрэбы несціся за Архелаем след у след. Ахоўнікі правіліся б да сядзібы Іуды — хай сабе і іншым шляхам — і непазбежна заспелі б там свайго маладога камандзіра. Але яны нічога не ведалі. I таму тыцкаліся ў завулкі і тупікі, спрабуючы згледзець знаёмую постаць, аднак марна...

Архелай, у адрозненне ад паплечнікаў, ведаў, куды трэба кіравацца і які шлях самы кароткі. На ўсё, што адбывалася абапал, ён не зважаў, хоць наўсцяж відовішча было жудаснае...

Людзі шугаліся ад узмыленага каня, прыціскаліся да сцен, а каго-нікаго ўсё-ткі збівалі з ног цяжкія капыты, і тады ўслед Архелаю несліся праклёны.

Яшчэ здалёк Архелай згледзеў, што каля сядзібы Іуды ніякай мітусні няма, і на яго нахлынуў адчай. Няўжо ўсё скончылася? Няўжо не паспеў?.. Каля астатніх падворкаў ішла сап-

раўдная бойня, уроскідку валяліся акрываўленыя целы, тудысюды насіліся звар'яцелыя жанкі і дзеці, іх даганялі ўзброеныя людзі, літаральна распалавіньвалі мячамі ці пратыкалі дзідамі. Над хрысціянскім паселішчам стаяў адзіны, суцэльны крык-стогн. Аднак Архелай быццам не чуў яго. "Няўжо не паспеў?" — стрэмкаю засела ў галаве.

Ён на хаду саскочыў з каня, які, яшчэ трохі прабегшы і не адчуўшы на сабе гаспадара, самахоць спыніўся, патупаў назад. Мімаходзь Архелай усё ж кінуў позірк на суседскую сядзібу і скмеціў мажное нерухомае цела каля двара, а воддаль — тры дробненькія дзіцячыя цельцы. 'Тэта Ніра..." — прыйшла здагадка. Аднак засяроджвацца на чужым горы не выпадала. Архелай літаральна ўляцеў у двор і... аслупянеў.

Да дзвярэй, што вялі ў хату, было "прылеплена" цела Іуды. Галава старога схілялася набок і ўніз, ногі ніжэй каленяў слаліся па зямлі, а само цела трымалася на дзвярах толькі таму, што ў выцягнутыя ўгару рукі, у запясці, былі ўвагнаныя два вялізныя цвікі. Кроў ужо не цякла з ран, і Архелай зразумеў, што Іуда — мёртвы.

Збоку ад дзвярэй тапталіся тры дзецюкі, а чацвёрты стаяў на карачках і зрываў адзенне з дзяўчыны, якая таксама выглядала мёртваю, бо вочы былі заплюшчаныя, а цела не варушылася. Адзін з дзецюкоў азірнуўся, скмеціў Архелая, пазнаў яго і радасна ўсклікнуў:

— Во, ад'ютант Бар Кохбы! У час паспеў! Нам тут дачка хрысціянскага верхаводы ў рукі трапілася — хар-рошая маладзіца! Калі Друз дазволіць, дык можаш стаць першым... — і ён кіўнуў у бок нерухомай Вірсавіі.

Астатнія дзецюкі, тым лікам і Друз, таксама скіравалі позіркі на Архелая.

— Так і быць, саступлю! — выскаліўся з ухмылкаю Друз. — Можа, калі спатрэбіцца, перад Бар Кохбам слова за мяне замовіш!

— Яна... Яна што, мёртвая? — скаўтнуўшы сліну, хрыпла запытаўся Архелай, і зямля паплыла пад ягонымі нагамі.

— Чаму мёртвая? Жывая! Яшчэ якая жывая! Мяне, вунь, за руку так зубамі цапанула, што і цяпер кроў не суняць. Гэта ж мы на ейных вачах бацьку ўкрыжавалі, акурат як іхняга Хры-

ста, дык дзеўка і знепрытомнела, ніяк ачомацца не можа. Але нічога, разварушыцца, як адчуе ў сабе мужчынскі...

Дагаварыць Друз не паспеў. Меч у руцэ Архелая мільгануў маланкаю, і галава фрыгійскага камандзіра пакацілася проста пад ногі нерухомага Іуды.

Паплечнікі Друза ніяк не чакалі такога зыходу, таму нібы скамянелі, разявіўшы раты. Архелай жа ў наступнае імгненне прапароў чэрава аднаму, секануў па шыі другому і ўжо збіраўся падскочыць да трэцяга, але той, нарэшце, ачомаўся і, жвава крутануўшыся, з крыкам сігануў цераз агароджу на вуліцу. Архелай не стаў яго даганяць, схіліўся над Вірсавіяй. Паляпаў далонню па ейных шчоках, але дзяўчына не ачуньвала. Марудзіць было нельга: праз хвіліну-другую хаўруснік Друза, які ацалеў, прывядзе сюды сваіх сяброў, і тады не ўратавацца ні Вірсавіі, ні самому.

Архелай падхапіў нерухомае цела на рукі і подбежкам падаўся з двара. Конь хоць і не быў прывязаны, але паслухмяна чакаў гаспадара. Архелай асцярожна паклаў Вірсавію на конскую спіну, жыватом уніз (рукі і ногі дзяўчыны бязвольна павіслі) і ўскочыў на каня сам — ззаду. Адною рукою прытрымліваючы дзявочае цела, лёгкім алюрам Архелай пусціў каня да паўночнае ўскраіны горада.

Ён яшчэ дакладна не ведаў, куды рушыць, але разумеў, што ў Фазаелевай вежы, побач з Бар Кохбам, як і ўвогуле ў Ерусаліме, болей яму месца няма. Выбрацца з горада як мага хутчэй — вось што зараз было галоўным, бо магчымая пагоня — калі не друзаўскіх наймітаў, дык людзей Бар Кохбы.

I толькі ўжо на ўскраіне Архелай конча вырашыў, куды падацца. Ніводнага блізкага чалавека, акрамя Яная, Нахума ды Гефена, у яго на белым свеце не было. I ён скіраваў каня ў бок Мёртвага мора, да Эн-Гадзі...

Смерць Рашбі

Мор паступова пайшоў на спад, а затым і ўвогуле смерць пачала выхопліваць людзей як бы нехаця, агрызаючыся. I ў

гэтую перамогу чалавека над чорнай навалай самы важкі ўнёсак зрабіў рабі Рашбі.

Калі на вуліцах з'явіліся толькі першыя трупы, Рашбі зразумеў, што гэта не Божая кара, бо, змагаючыся за волю, іудзеі не маглі прагнявіць Яхве, зламысніка трэба шукаць не на "небе", а на зямлі. (Апасля менавіта па падказцы Рашбі пачалі шукаць і знайшлі атрутны збаночак у акведуку). А з зямнымі ворагамі, слушна палічыў Рашбі, трэба змагацца не малітвамі, тут варта прыкласці простыя чалавечыя высілкі.

Рашбі заўважыў, што невядомая зараза пры зносінах паміж людзьмі перадаецца рэдка. Нават тое, што здаровы чалавек дакранаецца ці пераносіць трупы, яшчэ не падстава, каб абавязкова захварэць таксама. Брудная вада, чалавечыя ваніты ды фекаліі — вось што тоіць у сабе галоўную небяспеку. A яшчэ — мухі. Мільёны мух, якія аблепліваюць непрыбраныя трупы і іхнія перадсмяротныя спаражненні, разносяць заразу па ўсім горадзе.

3 гэтага вынікала, што найперш трэба своечасова вывозіць з вуліці дамоў мёртвыя целы, прыбіраць каля іх ваніты і ўвогуле як мага захоўваць чысціню.

Але як гэта давесці цёмнаму люду, які цураецца не толькі трупаў, але і жывых, калі на іх заўважаюцца першыя прыкметы хваробы? Спосаб быў адзін — уласны прыклад.

3 раніцы да позняга вечара Рашбі прападаў у горадзе: нароўні з прызначанымі для гэтага людзьмі, хоць у яго не ставала сілаў, сцягваў да павозак мёртвых, поўзаў на карачках, зграбаючы адкіды-нечыстоты...

Людзі святара пазнавалі. Спярша дзівіліся: як гэта ён, вядомы чалавек, да таго ж нямоглы, не баіцца падхапіць заразу? Пагалоскі пра безразважную руплівасць Рашбі разляцеліся па ўсім Ерусаліме. I што найболей усіх уражвала — ніякая трасца мужнага святара не бярэ, хоць ён і лезе ў самае пекла. Значыць, не такі ён і страшны, гэты мор? Выходзіць, можна не грэбаваць блізкімі людзьмі, калі яны захварэлі, а памерлых ільга хаваць без аніякай боязі? I людзі адужалі мор...

Ужо не было патрэбы сцягваць трупы самому Рашбі, бо яны трапляліся толькі зрэдчас, але Рашбі па завядзёнцы штодня ішоў у горад, na-свойму "патрулюючы" вуліцы. Неяк пад вечар,

ужо вяртаючыся ў Фазаелеву вежу, дзе Рашбі меў уласны пакойчык, ён пачуў пісклявы дзіцячы галасок, які даносіўся з руінаў былога палаца Ірада. Асцярожна ступаючы па камянях, Рашбі паглыбіўся ў руіны. Вываленае ў шэрым друзе, на самым санцапёку заходзілася ад крыку зусім голенькае немаўля. Хтосьці паленаваўся ці пасаромеўся вывезці хворае дзіця за горад і пакінуў яго канаць туг, на сядзібе самага жорсткага цара Іудзеі, які загубіў не адну дзіцячую душу...

У тым, што немаўля хворае, Рашбі не сумняваўся: дзіця (а гэта быў хлопчык) сутаргава калацілася ўсім цельцам. Рашбі стаў на калені,узяў на рукі хлопчыка, правёўдалонню па ягонай кволенькай спінцы, каб адарваць ад яе калючыя каменьчыкідруз, прытуліў жывы камячок да сваіх грудзей. Зрэшты, жыць хлопчыку заставалася няшмат — ад ягонага цельца зыходзіў перадсмяротны жар.

I праўда: пакуль Рашбі з хлопчыкам на руках выбіраўся з руінаў, той спакваля заціхаў, а потым і ўвогуле замоўк. Рашбі пратупаў да былога палаца Макавеяў, дзе стаяла павозка з трупамі, якія вось-вось павінны павезці за горад, беражліва паклаў цельца хлопчыка зверху і прытуліў свае вусны да ягонага лобіка. Па шчоках Рашбі марудна спаўзала буйная сляза...

Глыбокім вечарам, прачытаўшы апошнюю малітву, Рашбі адчуў востры боль у жываце, яму нясцерпна захацелася піць. Перш чым легчы ў ложак, рабі працягнуў руку да збана з вадою. Піў павольна, доўга, але смага не праходзіла. Каму як не яму, Рашбі, чалавеку, які спазнаў цяжкую хваробу ва ўсіх яе праявах, ілыа было зразумець, што з гэтага вынікае...

"У мяне ёсць яшчэ цэлыя суткі, — падумаў Рашбі. — Цэлыя суткі... а можа, усяго суткі?"

Што б там ні было, Рашбі вырашыў сёння нікога не трывожыць...

Цэлымі днямі Акіба амаль бесперапынна маліўся. Яму было што прасіць у Яхве, і найперш — каб злітаваўся з іудзеяў, конча спыніў мор. Дый зацішша, якое ўсталявалася, хутчэй не радавала Акібу, а трывожыла. Так звычайна бывае перад навальніцаю... Дарэмна Бар Кохба паспяшаўся распусціць апал-

чэнне. Хлеб вырошчваць, безумоўна, трэба, але ж спярша належала цалкам ачысціць Палесціну ад рымскай набрыдзі, "сапхнуць у мора" гарнізон у Кесарыі, не пакінуўшы Адрыяну ніякага плацдарму для чарговага нашэсця. Аднак жа Бар Кохба на яго, Акібу, цяпер не зважае, да ягоных думак не прыслухоўваецца. Цяпер для яго галоўны дарадчык Рашбі. Дый сам найлепшы вучань Акібу пазбягае, да яго не завітвае, хоць і жывуць яны абодва амаль побач, у Фазаелевай вежы...

У разважанні ўклініўся голас Пінхаса — Акіба нават не пачуў ягонага стуку.

— Рабі, тут да цябе чалавек прыйшоў ад Рашбі. Кажа, што той хоча цябе бачыць...

— Ад Рашбі? Дзіўна... I як ты сказаў? "Хоча цябе бачыць"? Ну, абнахабіўся... Выходзіць, ужо не ён да мяне, а я да яго павінен на прыём запісвацца... Зусім страціў сумленне... Перадай таму чалавеку, што я нікуды не пайду. Калі Рашбі нешта ад мянетрэба,дык няхай сам спанадзіцца сюды прыйсці. А я яшчэ падумаю, ці варта распачынаць з ім размову...

— Рабі, ён кажа, што Рашбі моцна захварэў — з ложка падняцца не можа. Падобна, гэтая зараза і яго зачапіла...

— Вось як? Тады... тады іншая справа. Скажы, што я неўзабаве зазірну...

Як ні крыўдаваў Акіба на свайго вучня, аднак вестка пра хваробу Рашбі перакрэсліла ўсе ягоныя негатыўныя пачуцці: калі Рашбі насамрэч падхапіў заразу, дык, выходзіць, жыць яму засталіся лічаныя гадзіны. Ці ж можна варагаваць перад смерцю? Безумоўна, Рашбі хоча сказаць нешта самае важлівае...

Гледзячы ў столь, Рашбі нерухома ляжаў на ложку, і нават калі ў пакой зайшоў Акіба, ён не перавёў позірк на свайго настаўніка, не сказаў ніводнага слова. Акіба таксама моўчкі сеў на зэдлік, што стаяў побач з ложкам. Колькі хвілінаў прайшло ў цішыні.

— Ну, вось, настаўнік... — першым парушыў яе Рашбі, паранейшаму пазіраючы ў столь. — Наспела і мая сустрэча з Яхве...

— Ты ў гэтым упэўнены? Можа, проста знямогся?

Вусны Рашбі кранула лёгкая ўсмешка:

— Ды не... Я мог бы яшчэ тупаць і тупаць, калі б не гэтая зараза... Зрэшты, магчыма, так і лепей...

— Чаму лепей? He кажы абы-што.

— Вінаватым я сябе адчуваю перад табою, настаўнік. Ты і сам, мусіць, гэтак лічыш...

Акіба прамаўчаў.

— Але я хачу сказаць табе, настаўнік, — працягваў Рашбі, — што нічога благога табе не зычыў. Проста мне часам здавалася, што ты памыляешся — прабач за такое блюзнерства. Насамрэч я твайго мезенца не варты. Многа я ў апошнюю ноч перадумаў... Прабач мне, настаўнік. Прабач за тое, што ў чымсьці пайшоў насуперак табе, хоць і не меў пры гэтым ніякай карыслівай мэты... Мне цяпер здаецца, што я прынёс нашай агульнай справе толькі шкоду...

— Памылкі бываюць у кожнага... Але ж ты — і я ў гэта веру — хацеў як найлепш... А што датычыць шкоды... Калі і зроблена нешта не так, дык не ты ў гэтым вінаваты, а я. Менавіта мне трэба было ўсё прадугледзець...

— Аднак...

— Ніякага "аднак". Тое, што ты зрабіў для нашага народа, пераважвае любыя памылкі. Ты дапамагаў мне збіраць войска. Ты ў кожную хвіліну быў са мною побач. У рэшце рэшт, толькі дзякуючы табе нам, падобна, удасца адужаць мор — ён ужо амаль сышоў на нішто, — хоць ты і сам стаў ягонаю ахвяраю... За гэта іудзеі не забудуць цябе ніколі. Нават праз тысячагоддзі. Пакуль будзе жыць нашая вера. А яна будзе жыць вечна...

— Дзякуй табе, настаўнік, за такія словы... Аднак жа віну я адчуваю... Можа, нават непапраўную...

— Ты маеш на ўвазе залішнюю самастойнасць Сімона?

— Так. I я гэтаму, на жаль, паспрыяў...

— Мы абодва нечага не ўлічылі... Так што задужа сябе не дакарай...

Абодва зноўку надоўга замоўклі.

— Дзякуй табе, настаўнік, — нарэшце азваўся Рашбі. — Дзякуй за ўсё... I вось што: табе, мусіць, тут затрымлівацца не варта. Я ўсё-ткі хворы... Хто яго ведае, з якога боку гэтая зараза падбіраецца... Я вунь не думаў, не гадаў...

— Ды ўжо лепей і мне з табою разам...

— Навошта? У цябе яшчэ і тут многа спраў... Бывай, настаўнік! Абдымі мяне, блаславі...

Акіба з напругаю прыўзняўся з зэдліка, нахіліўся над Рашбі, сваёю шчакою прытуліўся да ягонае шчакі...

Веставы адшукаў Бар Кохбу за межамі горада, дзе ён, як і зазвычай, прападаў з самае раніцы. Пачуўшы, што Рашбі нечакана захварэў і вось-вось сканае, Сімон толькі і сказаў:

— Як гэта? Я ж з ім яшчэ ўчора размаўляў, ён быў жывыздаровы...

Затым ускочыў на каня і наўскапыт пагнаў яго ў Ерусалім...

Сімон літаральна ўляцеў у пакой Рашбі і яшчэ з парога ўзрушана загаманіў:

— Што з табою сталася, рабі? Чаму ўздумаў паміраць у гэтакі няпросты час?

Аднак, згледзеўшы, што Рашбі ляжыць у ложку ўвесь счарнелы, ссохлы, адразу "прыкусіў язык", суцішыў крок.

— Ты мяне чуеш, рабі?

Рашбі не адказаў.

Сімон нахіліўся над ім і паўтарыў:

— Рабі, ты чуеш мяне?

Рашбі, нарэшце, павольна расплюшчыў павекі:

— А-а, Сімон... Добра, што ты паспеў... — адчувалася, што кожнае слова даецца яму з вялікаю напругаю. — Як бачыш, не жыхар я ўжо... Ёсць да цябе апошняя просьба... Выканаеш?

— Усё, што ты захочаш, рабі’

— Ну то і добра... Дык вось... Аб адным цябе прашу... Ва ўсім слухайся Акібу... Ва ўсім...

— Але ж... — хацеў нешта запярэчыць Бар Кохба, ды Рашбі яму не дазволіў, перабіў:

— Ты мне паабяцаў!.. Апошняя просьба...

— Добра, рабі, добра. Усё, што скажаш...

— Пакляніся перад Яхве...

Сімон сумеўся. Яму не тое што перад Богам — увогуле ні перад кім яшчэ не даводзілася клясціся. Аднак жа адмовіць Рашбі ў перадсмяротнай просьбе ён не мог.

— Клянуся...

— Вось і добра... Цяпер мне спакойна...

I Рашбі зноў жа павольна прыкрыў павекі, нібы назаўжды захінаючыся імі ад гэтага свету...

Васямнаццатага дня месяца Іяра Шымон бар Іёхай, якога ўсе з пяшчотаю называлі Рашбі, памёр1.

Легат-прапрэтар у няміласці

Іудзейскае паўстанне скалыхнула Рымскую імперыю. Фактычна, на тэрыторыі Палесціны ўтварылася самастойная дзяржава — са сваім кіраўніцтвам,уласнасцю, грашыма,законамі... Існавала пагроза, што насельніцтва іншых правінцый, натхнёнае поспехам яўрэяў, вось-вось таксама возьмецца за зброю, каб прагнаць са сваіх земляў рымскіх каланізатараў.

Імператар Адрыян быў вельмі гэтым устрывожаны. Магло стацца, што тэрыторыі, з неймавернымі высілкамі заваяваныя ягоным папярэднікам Траянам, будуць незваротна страчаныя. I кім ён, Адрыян, застанецца ў гісторыі? Ці ж згадаюць яго нашчадкі добрым словам?

I Адрыян — філосаф, архітэктар, паэт, дый увогуле не палкаводзец, а міратворац — прыняў рашэнне, не ўласцівае ягонай існасці: іудзейскае паўстанне патрэбна задушыць з такой жорсткасцю, каб рэха аб тым разнеслася па ўсёй імперыі і ў ніводнага народа-васала больш не з'явілася жадання запярэчыць кесару.

Было відавочна: тымі сіламі, якія меліся ў Палесціне і навакольных правінцыях, справіцца з паўстанцамі немагчыма. Імперыя і так ужо страціла шмат салдат, а дробныя гарнізоны дык і ўвогуле былі знішчаныя. Таму Адрыян не збіраўся ўтаймоўваць мяцежнікаў наскокам, без належнае падрыхтоўкі: калі, крый божа, здарыцца параза, дык імперыя затрашчыць па швах...

Перш чым перайсці ў наступ, Адрыян вырашыў сабраць моцны кулак. Канцэнтрацыя войска адбывалася ў Кесарыі — адзіным

1 11 траўня (па сучасным календары), у дзень смерці Шымона бар Іёхая, іудзеі адзначаюць адно з самых значных свят — Лаг Баомер. У гэты дзень, як лічыцца, спынілася эпідэмія, якая забрала жыцці 24 тысяч вучняў Акібы.

"пятачку", на які паўстанцы пасягнуць не асмеліліся. Горад месціўся на ўзбярэжжы Міжземнага мора, і гэта спрыяла рымлянам: войскі можна было перакінуць сюды водным шляхам.

3 усяе імперыі ў Кесарыю прыбыло 12 легіёнаў, а таксама 12 кагортаў дапаможнай пяхоты і 3 атрады конніцы. Натуральна, быў тут і 10-ы Ерусалімскі легіён, салдаты якога рваліся ў бой з найбольшым імпэтам.

У сірыйскіх водах дзяжурыў шматлікі флот.

Камандзірам усёй гэтай вайсковай раці імператар прызначыў самага паспяховага на той час рымскага военачальніка Юлія Севера, які быў тэрмінова адкліканы з Брытаніі. Ягоным намеснікам стаў Квін Лолій Урбік з Ніжняе Германіі.

Калі ўсе неабходныя сілы былі сабраныя, у Кесарыю на караблі прыплыў сам імператар Адрыян.

Двое сугак запар Ціней Руф чакаў, што імператар пакліча яго на прыём. А ён не клікаў. I нічога добрага для Руфа гэта не зычыла. Бо хіба ж натуральна, што, правёўшы перамовы з усімі, хто меў хоць нейкае дачыненне да ўлады, перагаварыўшы сам-насам з легатамі, Адрыян так і не спанадзіўся выслухаць яго, легата-прапрэтара, які пакуль што лічыўся кіраўніком Іудзеі.

Тое, што ён трапіў да імператара ў няміласць, Руф зразумеў яшчэ тады, калі паслаў Адрыяну першае данясенне з Кесарыі. У ім прапрэтар тлумачыў, чаму ён змушаны быў пакінуць Ерусалім. Адказу так і не дачакаўся. Відаць, Акіла яго апярэдзіў, паслаў імператару свой данос-пасквіль, у якім выклаў падзеі па-свойму...

Калі Адрыян прыплыў у Кесарыю, на беразе было выстраена ўсё войска. Імператар павольна прайшоў уздоўж парадных шэрагаў, павітаўся за руку з кожным легатам, а затым адразу ж падаўся ў загадзя падрыхтаваную цэзарэю, якая месцілася непадалёку, на ўзбярэжжы. За Адрыянам неадступна следаваў Юлій Север.

Прэтара, які стаяў наперадзе шэрагаў, імператар быццам не заўважыў, слізгануўшы па ім халодным позіркам, прайшоў міма. Руф так і застаўся стаяць з выцягнутай наперад рукой, якою збіраўся павітацца з Адрыянам.

Яшчэ ў тую хвіліну Руф зразумеў: ягонай кар'еры — KaHep. I добра, калі толькі кар'еры, можна яшчэ страціць і галаву...

Таму не дзіўна, што ў гэтыя двое сутак напярэдадні вырашальнай для свайго лёсу сустрэчы з імператарам Руф не самкнуў вачэй, пад якімі ад бессані і цяжкіх думак з'явіліся чорныя кругі.

Веставы ад Адрыяна прыбыў апоўдні. Сваім ліктарам Руф даў пазнаку, што яго суправаджаць не трэба, і цяжкаю хадою пакрочыў да цэзарэі.

Імператар прыняў прапрэтара не адразу, амаль цэлую гадзіну яму давялося туляцца ў невялікім памяшканні з прыхаду. Раз-пораз Руф чуў за дзвярыма гучны рогат, ад якога ён яшчэ болей заныдзеў: рогат, безумоўна, належаў Акілу. Ці ж не абраза: нейкі плебей, чалавек без роду-племені нязмушана бавіць з імператарам час, а ён, легат-прапрэтар, нашчадак знакамітых патрыцыяў, змушаны ацірацца, як сабака, каля парога...

Нарэшце дзверы, што вялі ў апартаменты Адрыяна, шырока расчыніліся, і з іх выкацілася адрузлае цела Акілы. Было відавочна, што ён на добрым падпітку, і, мусібыць, галоўнага забудоўшчыка пачаставаў менавіта імператар. Акіла мімаходзь кінуў свой асалавелы позірк на прапрэтара, зласліва яму ўхмыльнуўся і няўцямна прамармытаў:

— Ну-ну... якраз...

Болей Акіла нічога сказаць не здолеў, абыякава махнуў у бок Руфа рукою і пачыкільгаў далей.

Прайшло яшчэ з паўгадзіны, пакуль лёкай-раб не запрасіў прапрэтара прайсці ў апартаменты імператара. Руф рушыў за ім.

Адрыян, раскінуўшы рукі на падлакотніках, сядзеў у шырокім крэсле акурат насупраць дзвярэй.

— Вітаю цябе, імператар! — нацягнуўшы на твар удаваную ўсмешку і ўзняўшы правую руку ўгару, як мага больш узнёсла мовіў Руф і паспрабаваў наблізіцца да крэсла, аднак Адрыян жэстам паказаў, каб ён заставаўся на месцы, каля дзвярэй. Хвіліну-другую імператар пільна ўзіраўся ў твар прапрэтара, a затым нечакана запытаўся:

— Ты што, шмат п'еш? Чаму чырвоныя вочы?

He чакаючы такога пачатку размовы, Руф сумеўся і, ледзь не заікаючыся, прамармытаў:

— Ды не, што ты... Я ўвогуле амаль не п'ю... Проста не спалася... Амаль тры начы...

У галаве ж Руфа прамільгнула: "А што калі і п'ю? Акіла вунь які жлукта — і ўсё яму з рук сыходзіць. Нават ты, імператар, сам яму наліваеш..."

— Ну, што ж, паверу, — стрымана сказаў Адрыян. — Тым болей што ў цябе ёсць прычыны, каб не спаць: страціў сваю правінцыю...

— Імператар, ці ж ёсць мая віна ў тым, што гэтак сталася? Яшчэ пры нашай апошняй сустрэчы,там,у Александрыі, я прасіў у цябе помачы, потым у лістах пісаў...

— Дык, выходзіць, я ва ўсім вінаваты? — павысіў голас Адрыян.

— Ды не, што ты...

— Калі не я, значыць, ты. У цябе было ўдостатку сіл, каб утаймаваць паўстанне яшчэ напачатку. Ды і потым. Чаму ты без майго дазволу вывеў легіён з Ерусаліма? Чаму павёў яго не на Бетар, каб разграміць мяцежнікаў, а сюды, у Кесарыю, дзе схаваўся за высокімі сценамі?

— Я пісаў табе пра ўсё гэта, тлумачыў... Іншага выйсця не было...

— Было! Яго табе падказвалі і Акіла, і легат Гней! Чаму ты да іх не прыслухаўся? Вялікім палкаводцам сябе лічыш? Стратэгам? А можа, усё-ткі сваю шкуру зберагчы хацеў?

— Гэта не так...

— Так’ Я пра ўсё ведаю. Мне пра ўсё паведамілі. Дапусцім, Акіла ў вайсковай справе нічога не петрыць. Але ж Гней! Я з гэтым легатам яшчэ дваццаць год таму ўсю Пале€ціну з поўначы на поўдзень прайшоў, калі пляжыўся чарговы іудзейскі бунт. I Гней ведае, як трэба "размаўляць" з мяцежнікамі. Хіба не памятаеш, што табе прапанаваў легат? Ісці ў наступ! Ты ж збэсціў Гнея. Мужны ваяр, які ніколі не ведаў паразаў, змушаны быў літаральна ўцякаць з Ерусаліма... Аднак яго я ні ў чым папракнуць не магу. Гней як дысцыплінаваны ваяр выконваў загад. Загад прапрэтара’ Што ж, у легата яшчэ будзе магчы-

масць вярнуць сабе гонар, хоць ён, прынамсі, яго і не траціў, а вось у цябе...

— Імператар, я...

— Маўчаць і слухаць! Ты сваё слова ўжо сказаў, калі здаў мяцежнікам Іудзею. Больш за тое: цябе варта аддаць пад суд за гібель Егіпецкага легіёна. Цэлага лёгіёна. Хто як не ты паслаў ганцоў у Сірыю і Егіпет, хто як не ты прасіў помачы ў Марцэла і Тыцыяна?! Ну, прасіў дык прасіў. Хай сабе. Але чаму ж ты яе не дачакаўся, каб аб'яднанымі сіламі нанесці паразу Бар Кохбу?

— На той момант нельга было марудзіць...

— Марудзіць у чым? У тым, каб як найхутчэй даць драпака? А легіёны змусіліся біцца паасобку!

— Я потым пасылаў ганцоў яшчэ — каб яны павярнулі назад...

— Пасылаў — не пасылаў... Хто цяпер табе паверыць? Ад дваццаць другога легіёна не засталося і следу! Ты ў гэтым вінаваты, ты! I ўвогуле... У мяне няма ніякай жадобы ў нечым разбірацца, хоць я і мог бы вынесці прысуд вось тут, зараз. Але няхай з табою разбіраецца сенат. He думаю, што ён будзе болей літасцівы, чым я, хоць у цябе там нямала сяброў. Вельмі ўжо цяжкая твая правіна — на мяжы са здрадаю. Я ж пакуль што прыму адно рашэнне: з гэтае хвіліны ты болей не прапрэтар Іудзеі. Прэч адсюль! Прэч! I каб нагі твае ў Кесарыі не было! — Адрыян гэтак раз'ятрыўся, што з ягоных тонкіх вуснаў пырснула сліна.

Твар Цінея Руфа зрабіўся белым, як палатно, прапрэтар, цяпер ужо былы, ледзь не старціў прытомнасць і, хапаючы ротам паветра, яшчэ доўга не мог крануцца з месца...

Юлій Север пачаў вайсковую аперацыю на поўначы Палесціны. Пасля працяглых асад былі захоплены добра ўмацаваныя крэпасці-гарады Кабул, Сіхін і Магдала. Каб мець найменшыя страты, Север не прыспешваў падзей. Рымляне паступова, спакваля выцяснялі мяцежнікаў з умацаванняў, перакрываючы шляхі, па якіх пастаўляліся харчаванне і вада. Гэтаму спрыяла вопытная і шматлікая конніца, якая рабіла імклівыя манеўры.

Рымскія легіёны пагрознаю хмараю набліжаліся да Іудзеі...

Архелай вяртаецца ў Ерусалім

Мінулі ўжо чатыры месяцы, як Архелай і Вірсавія знайшлі для сябе прытулак у невялічкім мястэчку паблізу Эн-Гадзі.

Янай, вядома ж, вельмі здзівіўся, калі ўбачыў здарожаных, знясіленых маладзёнаў каля свайго двара. 3 насцярогаю ён выслухаў аповед пра пагром у хрысціянскім паселішчы, а калі даведаўся, што Архелаю давялося забіць Друза і ягоных паплечнікаў, дык Яная ўвогуле ахапіла трывога:

— Дабром гэта не скончыцца... Няма сумневу, што сябры Друза будуць вас шукаць, каб адпомсціць. Дый Бар Кохба, мусіць жа, на цябе злы... А ў які бок падаліся, хто-ніхто, пэўна, скмеціў...

— Гэта наўрад, — заспакоіў Яная Архелай. — А калі хто і скмеціў, дык нічога не дапетрыць. 3 Ерусаліма мы выбіраліся ў паўночным кірунку і толькі потым завярнулі на поўдзень. Мне Вірсавія расказала, што напярэдадні многія хрысціяне падаліся за Іардан, да назарэяў. Калі і шукацьмуць нас, дык менавіта там.

3 гэтым меркаваннем Янай пагадзіўся. Але на ўсялякі выпадак засяліў уцекачоў не ў сваёй хаціне, дзе і так было цесна, — вечарам за стол садзіліся жонка Эйлат і пяцёра дзяцей, — а завёў на ўскраіну мястэчка, да сваёй цётухны Хавы.

Бабуля Хава была ўжо старэчага веку, абручніка яна ніколі не мела, бо ўпадабаць яе ніхто не мог: ад нараджэння галава ў Хавы была схіленая набок, а між лапатак вытыркаўся досыць прыкметны горб.

Нечаканым пастаяльцам бабуля вельмі ўзрадавалася: анягож, яшчэ дзве жывыя душы з'явяцца ў хаце, будзе з кім хоць словам перакінуцца. А калі даведалася, якое гора напаткала Вірсавію, дык ажно ў ладкі пляснула і прашамкала бяззубым ротам:

— Бедненькая мая... Колькі ж табе давялося вытрываць... I чаму людзі такія жорсткія? Ці ж гэта важна, хто якія малітвы чытае? Бог жа адзін... Дый мы аднае крыві — яўрэйскае...

У адрозненне ад Яная, Нахум і Гефен, дый астатнія былыя ваяры, успрынялі з'яўленне Архелая і Вірсавіі без аніякай

трывогі-насцярогі. Нахум, шматзначна зірнуўшы на Гефена, нават расправіў плечы:

— Хай толькі сунецца каторы... Мы ім усім ногі павырываем!

А пасля, адклікаўшы Архелая ўбок і не хаваючы захаплення, усклікнуў:

— Ну і прыгажуня твая Вірсавія! Цяпер разумею, чаму ты ў Віфанію гэтак рваўся. У нашым мястэчку такіх красунь зроду не было. А я, дурань, нашую Малку табе прапаноўваў...

Прынамсі, з той самай Малкай Архелай і Вірсавія неўзабаве таксама пазнаёміліся, яе прывёў Нахум.

— Во, пабачце, гэта мая абранніца, Малка, — весела сказаў ён, лёгка падштурхоўваючы наперад смуглявую валавокую дзяўчыну, якая гарэзліва зыркала з-пад месячыкаў-броваў. Малка была таго ж узросту, што і Вірсавія, дый прыгажосці ў яе ставала. Прыйшла чарга Архелая адклікаць Нахума ўбок.

— Якая абранніца? Ты ж зусім нядаўна гэтую дзеўку хацеў мне аддаць.

— I аддаў бы. Для харошага сябра нічога не шкада.

— Ну, за гэта дзякую... Але не трэба. I даўно ў цябе з Малкаю?

— Яшчэ з дзяцінства. Па-суседску раслі.

— Тады тым болей не разумею тваёй шчодрасці.

— А я ўжо і не шчодры. Я ж прапаноўваў, калі табе паганамоташна было, каб ты, крый божа, нічога благога з сабою не зрабіў. А цяпер у цябе Вірсавія ёсць.

— Што праўда, то праўда.

Між тым, Вірсавія за гэтыя чатыры месяцы так і не змагла адысці, ачомацца ад усяго перажытага. Тварык зусім схуднеў, абвострыўся, зрэнкі вачанят памутнелі... Нават з Архелаем Вірсавія трымалася зацята, а збоку выглядала, што і адчужана. Часам юнаку здавалася, што ў дзявочай душы не засталося да яго ніякіх пачуццяў. Праўда, ён адразу ж адганяў гэты сумнеў, бо разумеў, што душа Вірсавіі не адкіпела, не адбалела, і трэба яшчэ шмат часу, каб яна ўтаймавалася, адкрылася, вярнулася да будзённай рэчаіснасці. Архелай не назаляў Вірсавіі залішнімі размовамі, а тым болей не лез да яе з любошчамі.

I толькі з Малкай у Вірсавіі завязаліся хоць нейкія стасункі. Бывала, яны, адасобіўшыся ў зацішным кутку, падоўгу гаманілі пра нешта сваё, дзявочае. Зрэшты, большасцю няспынна сакатала Малка, Вірсавія ж толькі зрэдку ўстаўляла слоўца ці моўчкі ківала галавою.

Для Архелая занятак знайшоўся адразу. Местачкоўцы яшчэ раней атрымалі ў арэнду зямлю, якой бальшыня ніколі не мела, і зараз кожны ўвіхаўся на сваім выдзеле: паспела пшаніца. Архелай падсабляў то аднаму, то другому, а часцей за ўсё прападаў на дзялянцы Яная — яму як былому камандзіру атрада за заслугі перапаў найбольшы кавалак.

На пачатку месяца Цішрэй да мястэчка сталі даходзіць трывожныя весткі: рымляне пачалі захоп Палесціны і ўжо акупавалі паўночную частку Галілеі. Значыць, пачынаецца новая вайна, і яна, бадай, будзе болыл крывапралітнаю, чым папярэднія, бо народ ужо адчуў смак волі, займеў маёмасць, а самае галоўнае — яўрэі ўпершыню за многія гады атрымалі магчымасць адкрыта, не тоячыся, звяртацца да свайго Бога, адзначаць іудзейскія святы, шанаваць Закон, і нават з'явілася надзея на аднаўленне Храма.

За ўсё гэта можна было аддаць і жыццё.

Архелая трохі дзівіла, што местачкоўцы, якія не так даўно былі апалчэнцамі, не выказваюць пэўнага намеру зноў сабрацца ў адзіны атрад і падацца ў Ерусалім, каб з'яднацца з асноўным войскам. Размовы пра новую вайну, вядома ж, хадзілі, але яна пакуль што была далёка, недзе ў Галілеі, і здавалася чужою, недасяжнаю...

Неяк увечары, завітаўшы да Яная, Архелай запытаўся ў яго наўпрост:

— Ці думаеш ты зноў збіраць атрад? Вунь што на свеце робіцца...

Янай доўга маўчаў. Затым падняўся, падышоў да куфэрка і выцягнуў з яго футарал для тэфіліна1. 3 яго, у сваю чаргу, дастаў папірус, скручаны ў сувой, і кінуў яго на стол.

— На, во, пачытай.

— Што гэта?

Малітвенныя прылады іудзеяў.

— Ты чытай, і сам усё зразумееш.

Архелай разгарнуў скрутак, прабег вачыма па тэксце:

"У дваццаты1 Шэват, года другога вызвалення Ізраіля пад кіраўніцтвам Сімона, сына Кохбы, правіцеля Ізраіля, Янай, сын Мардэхая, сказаў Галілею, сыну Гарыса2: я, па сваёй волі, арандаваў у цябе выдзел зямлі.

Арандаваў у Сімона, правіцеля Ізраіля, на пяць год. Калі не буду апрацоўваць гэты выдзел, буду прагнаны і пазбаўлюся ўсяго. Я арэндаваў у цябе ад сённяшняга дня да канца шэміты. Арэндная плата, якую я буду адважваць табе тут штогод, будзе ўнесена пшаніцай якаснай і чыстай у памеры чатырох кор і васьмі сеа3, з якіх будзе спагнана дзесяціна. I гэты дакумент абавязвае мяне згодна з ягоным зместам. Янай, сын Мардэхая, за сябе падпісаў..."

— I што з таго? — Архелай упёрся ў Яная позіркам. — Для чаго ты мне гэта паказаў?

— А ты не зразумеў? Зрэшты... Ты яшчэ маладзён, не маеш ні сям'і, ні... Я ўсё жыццё гарбаціўся на некага і меў за гэта толькі крошкі — каб не сканаць з голаду. А цяпер у мяне ёсць зямля. Свая зямля...

— Якая ж яна твая? Тут жа ясна напісана: выдзел здадзены ў арэнду на пяць год. А што будзе потым? Раптам той самы Галілей, прадстаўнік Бар Кохбы, перадумае?

— А чаго яму перадумваць? Я ж буду плаціць пшаніцаю. I самае галоўнае: аддам, што належыць, а астатняе — маё.

— Тваё... А вось прыйдуць рымляне,і гэтая дамова — кату пад хвост. Калі ты займеў кавалак зямлі, дык трэба ж яго бараніць.

— Бараніць можна па-рознаму. He толькі са зброяй у руках. Ты мне адкажы: хто будзе карміць сабранае войска? Хто? Пры галодным страўніку доўга не паваюеш. Вось я і буду пастаўляць для войска харч.

  • — А астатнія? Што думаюць іншыя чальцы твайго атрада?

— Што думаюць... Гэтак жа, як і я! Зямля ж цяпер ёсць у кожнага...

1 Дзень месяца.

2 Галілель, сын Гарыса, — відавочна, упаўнаважаны Бар Кохбы па здачы земляў у арэнду.

3 Усяго каля 1714 кілаграмаў зерня.

— Значыць, збіраць атрад ты не будзеш?

— А навошта? Дый ад Бар Кохбы загаду на збор пакуль што не паступала. Ён жа і сам разумее: хтосьці павінен ваяваць, a хтосьці вырошчваць хлеб...

Архелаю пазіцыя Яная была неўспадоб. Але што ён мог зрабіць? Як пераканаць чалавека, які ўпершыню атрымаў нейкую значную маёмасць, хай сабе і ў арэнду, і хоча хоць трохі пажыць па-людску?

Сам жа Архелай ірваўся ў бой. Тут, у мястэчку, яго нічога не звязвала і не стрымлівала. Хіба што Вірсавія. Але ж ніякай небяспекі для яе нямашака — тутэйшыя нелюбові не выказваюць. Да таго ж, Вірсавія ўся замкнулася ў сабе, да гэтага часу не можа ачуняць ад жахаў, якія яе напаткалі. I з ім, Архелаем, зносіцца як бы з неахвотаю. Яе, вядома, зразумець можна, але ж... Магчыма, яно будзе і лепей, калі Архелай на нейкі час пакіне Вірсавію, трохі паваюе, а калі вернецца, дык тыя жахі, дай божа, сатруцца з ейнай памяці.

Аднак жа, калі Архелай распавёў Вірсавіі пра свой намер падацца ў Ерусалім, на вайну, яна раптам расплакалася, уваткнуўшыся тварыкам у ягоныя грудзі, і скрозь слёзы мовіла:

— Цябе ж могуць забіць... А як жа я... без цябе? У мяне ж нікога болей на гэтым свеце няма...

Архелай сумеўся, ледзь не расплакаўся сам, а потым усё-ткі з паказушнаю бадзёрасцю ўсклікнуў:

— He заб'юць! Мяне яшчэ колісь бабуля Алума ад смерці замовіла! А вось разаб'ём рымлян, дык вярнуся да цябе героем!

— А чым табе рымляне на дагадзілі? — нечакана запыталася Вірсавія. — Чаму ты іх за ворагаў лічыш?

— Як гэта? — збіўся з панталыку Архелай. — Яны ж акупанты...

— Хай сабе і акупанты, але гэтак з людзей не здзекаваліся... — і Вірсавія зноў заплакала.

— Ты зразумей: мы — яўрэі, і павінны бараніць сваю зямлю. I не гэтак важна, хто як моліцца.

— Важна, яшчэ як важна...

Нават пасля слёзнае размовы з Вірсавіяй Архелай не адмовіўся ад свайго намеру. Болыл за тое, ён паспрабаваў узяць сабе ў хеўру Нахума, балазе той быў сіратою, зямельнага выдзелу не меў — сам адмовіўся, хоць яму і прапаноўвалі, a на жыццё зарабляў, падсабляючы іншым гаспадарам, можна сказаць, парабкаваў. Каму ж, як не Нахуму, ісці на вайну? Архелай быў упэўнены, што атрымае ягоную згоду.

Аднак Нахум, на здзіўленне, імпэту не выказаў. Апусціўшы вочы долу, ён прамямліў:

— Я з задавальненнем да цябе прыбіўся б... Што мне яшчэ рабіць, як не ваяваць? Але... не магу...

— Што табе замінае?

— Справа такая... Разумееш, Малка мая пузатая...

— Гоп-па! Няўжо ад цябе?

— Ад каго ж яшчэ...

— Нешта па ёй не дужа прыкметна.

— Дык жа ранавата, а пад вопраткаю што ты ўбачыш...

— Ну і хай сабе нараджае. А табе нашто каля яе туляцца? Чым ты дапаможаш?

— А хто яе даглядацьме? Ты ж ведаеш: Малка толькі з маткаю жыве, а яна ўжо старая. Потым дзіця з'явіцца... Сям'ю ж карміць трэба...

Ад гарэзлівага, бесшабашнага Нахума Архелай не чакаў такой разважлівасці, як быццам той з няўрымслівага дзяцінства адразу пераскочыў у памяркоўную сталасць. Так што ўгаворваць Нахума і далей не было сэнсу.

Каб правесці Архелая, за ваколіцу выйшлі ледзь не ўсе насельнікі мястэчка, нават дзеці. Гэта азначала, што светлавалосы юнак паспеў стаць для іх сваім, амаль што родным. А яшчэ тое, што яны, асабліва сталыя дзецюкі, падсвядома адчуваюць нейкую віну перад ім: ці ж не прыкра, што вось гэты хлопец, зусім яшчэ маладзён, ідзе на вайну, а яны, дужыя і спрактыкаваныя, нібы хаваюцца за жаночымі спадніцамі... Удзячнасць і павага да Архелая міжволі перакідвалася і на Вірсавію, ягоную абранніцу, якая не адступалася ад хлопца ні на крок. Было відавочна, што цяпер гэтую дзяўчыну ніхто ў крыўду не дасць.

3 усімі, каго добра ведаў, Архелай ужо ўволю наабдымаўся раней, таму ні з кім болей не зносіўся. Адзін толькі Янай сам

падышоў да юнака і сказаў тое, пра што ўжо не раз было гаворана-перагаворана:

— А можа, усё-ткі перадумаеш? Самахоць лезеш у пашчу льва... Ці ж яны забылі, што ты там натварыў?

— У каторы раз табе кажу: я не да наймітаў еду, а да Сімона. Яму асабіста я нічым не напаскудзіў. Да таго ж, не за нейкімі выгодамі туды выпраўляюся, а каб уласным жыццём рызыкаваць. Мне здаецца, Бар Кохба гэта зразумее.

— Ну, глядзі, глядзі...

I Янай, паляпаўшы Архелая па плячы, пакінуў яго сам-насам з Вірсавіяй.

Яны стаялі насупраць і моўчкі пазіралі адно аднаму ў вочы: усё, што трэба было сказаць, яны ўжо сказалі, усе свае слёзы Вірсавія выплакала. Архелай прытуліў дзяўчыну да сваіх грудзей, Вірсавія пакорліва-аддана злёгку прыўзняла галаву, і яны зліліся ў доўгім пачуццёвым пацалунку...

Ужо ўскочыўшы на каня, Архелай са сталёваю ўпэўненасцю ў голасе мовіў:

— Я абавязкова вярнуся. Абяцаю.

Вірсавія толькі кіўнула галавою.

Людзі ўжо разышліся, а яна стаяла на ўскраіне мястэчка і глядзела ўслед Архелаю да тае пары, пакуль шэрае воблака пылу не рассеялася за акаёмам...

He чакалі...

Ужо ў Ніжняй Галілеі легіёны Севера сутыкнуліся з жорсткім супрацівам паўстанцаў. Горныя хрыбты тут цягнуліся з захаду на ўсход і чаргаваліся з далінамі, утвараючы падабенства хваляў на паверхні вады. Гэткі рэльеф найперш спрыяў мяцежнікам. Яны незлічонымі лавінамі імгненна спускаліся з гор у даліны, нападалі на рымскія цэнтурыі, калі яны стаялі лагерам ці рухаліся паходнымі калонамі, а затым гэтак жа імкліва знікалі. Асабліва вялікія страты рымляне панеслі ў даліне Рымон паблізу Назарэцкага горнага ланцуга.

Дадаткам жа распачалася так званая "вайна кратоў". Мяцежнікі ніколі не з'яўляліся ў адкрытым полі, але валодалі

вышынямі, узводзілі на іх умацаванні і рылі паміж сваімі крэпасцямі патаемныя хады. Святло і паветра ў іх паступала зверху, цераз адмысловыя прадухі. Абаронцы ў самыя нечаканыя моманты з'яўляліся як з-пад зямлі і груганамі накідваліся на ар'ергарды ці абозы. Пераследаваць іх было немагчыма: яны гэтак жа вокамгненна знікалі ў сваіх норах.

Рымляне змушаны былі прасоўвацца ў глыбіню тэрыторыі з вялікаю асцярогаю. Каб пазбегнуць падобных сутычак, легіянеры асаджвалі крэпасці да тае пары, пакуль ім не ўдавалася "выкурыць" з нор усіх абаронцаў. Таму войска рухалася вельмі марудна. Тым не менш, Север не прыспешваў падзей: у першую чаргу ён імкнуўся захаваць жыцці сваім ваярам.

Занятыя тэрыторыі бязлітасна спустошваліся. Палонных без прамаруджвання забівалі.

Адрыян, які разлічваў на хуткацечную пераможную вайну, зразумеў, што яна можа зацягнуцца не на адзін месяц і нават год, таму пакінуў Кесарыю і падаўся ў Рым.

Бар Кохба не павёў сваю армію на поўнач, цераз Іудзею і Самарыю, каб яшчэ ў Галілеі даць належны адпор рымскім легіёнам. Ён усведамляў, што ў адкрытай бітве ў ягонага войска амаль няма шанцаў перамагчы. Поспех магла прынесці толькі "партызанская вайна". I яна распачалася. Ды з такой сілай, што і сам Бар Кохба гэтага не чакаў.

Бар Кохба разлічваў на тое, што рымляне, з першых дзён зведаўшы жорсткі супраціў, могуць адмовіцца ад сваёй задумы захапіць Палесціну. Калі ж яны ўсё-ткі не адсгупяцца, дык пакуль дабяруцца да Ерусаліма, панясуць гэткія страты, так знясілеюць, што іудзейскае войска зможа процістаяць ім на роўных.

Зрэшты,утым, што насельнікі, займеўшы свой кавалак зямлі, пачалі за яго змагацца, нечакана для Бар Кохбы выявіўся і недахоп: яны гатовы былі бараніць менавіта свой кавалак, сваю вотчыну (таму і была такою бязлітаснаю партызанская вайна), а абарона краіны ў цэлым уяўлялася ім другаснаю. 3 гэтае прычыны ў Бар Кохбы ўзніклі цяжкасці пры мабілізацыі: нават былыя ваяры, якія зусім нядаўна бралі ўдзел у разгроме Егіпецкага легіёна, асеўшы на сваёй зямлі, вярталіся ў войска з неахвотаю ці ўвогуле яго пазбягалі.

Хоць у далёкай Галілеі ўжо даўно распачаліся баявыя дзе-

янні, Бар Кохба, як гэта ні дзіўна, усё меней часу мог удзяляць вайсковым справам. А ўсё таму, што ён ужо быў не толькі военачальнікам, а яшчэ і царом, князем, уладаром — адным словам, правіцелем вялізнае тэрыторыі, на якой, акрамя вайсковых, было шмат іншых, будзённых, жыццёвых праблем, і як кіраўніку дзяржавы вырашаць іх належала менавіта яму. Сімону ўсё радзей выпадала наведацца ў войска, бывала, ён цэлымі днямі не вылазіў са сваёй рэзідэнцыі ў Фазалеевай вежы, надыктоўваючы пісару розныя лісты, загады і распараджэнні.

Так было і ў гэты дзень.

Найперш Сімон надыктаваў пасланне кіраўнікам Эн-Гадзі Іанатану і Масбэлу. Прылеглыя да горада тэрыторыі на ўсходнім узбярэжжы Мёртвага мора давалі Іудзеі найбольшыя харчовыя запасы, да таго ж, Эн-Гадзі быў месцам адгрузкі з караблёў прадуктаў і ўзбраення для войска. Аднак харчовыя патокі адтуль амаль сышлі на нішто. Бар Кохба наказаў датэрмінова правесці жніво часткова паспелага ўраджаю і накіраваць зерне арміі. Напрыканцы паслання зрабіў папрок мясцовым военачальнікам: "У дастатку вы жывяце, харчуецеся з даходаў дома Ізраілева, але ніколькі не турбуецеся аб сваіх братах"1.

Тым жа Іанатану і Масбэлу Бар Кохба надыктаваў яшчэ адно пасланне, у якім загадаў забраць усю маёмасць у Элеазара, сына Хіты, а яго самога арыштаваць і даставіць сюды, у Ерусалім, "не марудзячы, да прыходу суботы". Гэты Элеазар, як стала вядома Бар Кохбу, зусім абнахабіўся.

Сімон ад самага пачатку задумваў, каб кожны насельнік, і не толькі іудзей, атрымаў зямельны надзел, хай сабе і невялікі, адчуў сябе гаспадаром. А гэты Элеазар у хеўры са сваім сынам, таксама Элеазарам, вырашылі абдурыць дзяржаву: за нейкі грош быццам бы бралі ў субарэнду выдзелы збяднелых местачкоўцаў ці проста пустадомкаў, а на самай справе валодалі гэтымі надзеламі, як ім захочацца. Бач ты, багацеямі захацелася стаць. Бар Кохба, вядома, не супраць багацеяў, але хай яны здабываюць даброты сваёй працай, а не падманам.

Па гэтай жа прычыне Бар Кохба загадаў канфіскаваць усю пшаніцу і ў Тахнуна, сына Йішмаэля, прыгразіўшы кіраўнікам:

' Тут і далей прыводзяцца вытрымкі з пісьмаў, знойдзеных у 50-60-х гадах XX стагоддзя ў пячорах на ўзбярэжжы Мёртвага мора.

калі вы не зробіце гэта, самі будзеце пакараныя".

Насельнікам мястэчка Тэкоа на мяжы з Іудзейскай пустыняй Бар Кохба надыктаваўі зусім гнеўнае пасланне: мабілізацыю яны не праводзяць, сабраны ўраджай прыхоўваюць, а замест таго, каб рабіць абарончыя збудаванні, дружна ўзяліся рамантаваць уласныя хаты. 3 глузду з'ехалі, ці што? Каму патрэбны гэты рамонт, калі вось-вось могуць прыйсці рымляне і ўсё ператрушчыць?

Трэба было яшчэ разабрацца з начальнікам крэпасці Іісусам, сынам Галголы. Скаргі на яго ідуць адна за адной. Вось і зараз кіраўнікі абшчыны ў мястэчку Бет-Машка наракаюць на тое, што ў аднога з насельнікаў гвалтам забралі карову, а ў паселішчы Га-Варуха ў няміласць трапілі выхадцы з Галілеі. I гэта ў той час, калі ідзе вайна і лішніх ворагаў нажываць не след. Бар Кохба адно за другім, без перапынку, надыктаваў два пасланні:

"Ад Сімона, сына Кохбы, Іісусу, сыну Галгулы, і жыхарам ГаВаруха, мір вам’ Заклінаю ў сведкі нябёсы сулраць цябе ў тым, што калі хто-небудзь з галілелян, які знаходзіцца пры табе, будзе пакрыўджаны, закую ў жалеза вашыя ногі, як зрабіў з сынам Афлуля".

"Ведай, што ты павінен паставіць пяць кор зерня, каб я атрымаў іх цераз маіх падначаленых.

Падрыхтуй кожнаму належнае яму месца госця, і хай яны застануцца ў цябе да суботы. Паклапаціся, каб сэрцы іх усіх былі задаволеныя: будзьце мужчынамі і падбадзёрце сваіх. Ды будзе мір!

Любому, хто прынясе табе сваё збожжа, я загадаў: хай прынясуць яго пасля суботы.

Сімон, сын Кохбы, асабіста".

Заставалася яшчэ падрыхтаваць загад, каб у войска былі завезеныя лімоны і пальмавыя галінкі ("этрагім" і "лулавім"), бо блізіўся Сукот — свята збору ўраджаю. А як жа можна пайсці ў храм, іх не маючы?1 У такі няпросты час належала

1 Згодна з іудзейскім звычаем, у асенняе свята Сукот людзі ў храме трымалі ў руках пальмавыя галінкі; лімоны. Іосіф Флавій расказвае, як аднойчы ў час такога свята народ, які сабраўся ў храме, занідаў лімонамі цара АляксандраЯная. Пальмавая галінка была эмблемай Іудзеі. Нездарма рымляне, задушыўшы паўстанне 66-73 гг., чаканілі яе на сваіх манетах з надпісам "Іудзея пераможаная".

падтрымаць баявы дух вайскоўцаў, і гэтаму акурат магло паспрыяць паўнавартаснае святкаванне ў храмах.

Аднак гэтую надобу давялося адкласці, бо расчыніліся дзверы, і ў памяшканне нехта зайшоў. Бар Кохба азірнуўся і... не паверыў сваім вачам. He дзіва, што ахоўнікі прапусцілі наведніка, нават не папярэдзіўшы Сімона: гэта быўіхні колішні камандзір Архелай.

— Ты?... — толькі і змог выціснуць з сябе Бар Кохба, затым павярнуўся да пісара:

— Выйдзі пакуль.

Той, спехам згробшы са стала папірусы і дашчэчкі, павалюхаў да дзвярэй.

Архелай моўчкі перамінаўся з нагі на нагу. Дый што яму было казаць? Ен чакаў вырашальнага слова ад Сімона. А той чамусьці нечакана запытаўся:

— Хтосьці, апрача ахоўнікаў, бачыў цябе ў горадзе?

— А як без гэтага? Я ж не па пустыні сюды дабіраўся. Хтоніхто нават і пазнаў...

Сімон незадаволена скрывіў твар:

— I як людзі рэагавалі?

— Дзівіліся...

— I правільна рабілі. Я вунь таксама здзівіўся. I табе не страшна было паказвацца людзям на вочы пасля таго, што ты тут натварыў?

— А што асаблівага я натварыў?

— He прыкідвайся прасцячком. Ты Друза забіў! Ведаеш, што пачалося ў стане наймітаў, калі яны пра гэта даведаліся? Ледзь не бунт паднялі! Патрабавалі, каб я выдаў цябе ім на расправу.

— А што ты?

— Хм... А што мне заставалася? Сказаў, што ты ўцёк. Маўляў, калі знойдзеце, рабіце з ім, што хочаце. Вось так...

Бар Кохба ўшчыльную падступіўся да Архелая і, сцяўшы сківіцы, сцішана працадзіў скрозь зубы:

— Ты што, не мог там забіць і чацвёртага? Ніхто б і не ведаў, што гэта ты іх пасек. Ці мала хто з хрысціян свайго епіскапа абараняў... А так, во, гэты недабітак сваім усё і расказаў. Па ўсім горадзе нядобрая чутка разнеслася....

— Я не паспеў...

— Што не паспеў?

— Забіць "недабітка". Ён цераз агароджу кулём пераляцеў. Дый не да яго мне было...

— А да чаго? Да дзеўкі гэтае? Дарэчы, дзе яна цяпер? Можа, сюды з сабою прывалок?

— He прывалок. Вірсавія ў надзейным месцы.

— Вірсавія... Вось як яе завуць... Ведаю я, дзе тое "надзейнае месца"! Нябось, у Яная разам з ёю ўвесь гэты час хаваўся!

— Чаму ты так думаеш?

— А куды яшчэ табе, галадранцу, падацца было? У цябе ж ні кала ні двара, дый радні ніякай нямашака.

— Свет вялікі... Зрэшты, хлусіць не буду: мы насамрэч знайшлі прытулак у Яная. Але ж калі ты ведаў, дзе нас шукаць, чаму не падказаў каму трэба?

Бар Кохба доўга і недаўменна пазіраў на Архелая, затым, сплюнуўшы ўбок, вылаяўся:

— Дурань’ Няўжо ты думаеш, што я тваёй смерці жадаю?

— He, не думаю...

— Дык чаго пытаешся?

Архелай прамаўчаў.

— Ну, добра, годзе пра гэта. Лепей раскажы, што за дзеўка, дзеля якой ты жыццём рызыкаваў.

— Дачка епіскапа...

— Пра гэта мне ўжо паведамілі. Я нават здагадваюся, дзе ты яе знайшоў... Мусіць, калі з Рашбі на выведку ў Ерусалім хадзіў.

— Так і ёсць.

— Ну і нашто табе гэтая хрысціянская выкарміца? He мог сярод нашых вартае дзеўкі знайсці?

— А я нікога не шукаў. Вірсавію маё сэрца знайшло.

— Сляпое тваё сэрца. I дурное. Ты што, насамрэч яе пакахаў?

— Вельмі моцна.

— От ёлуп... Ну дык і жыў бы са сваёй Вірсавіяй там, у Янаевым мястэчку. Чаго ты зараз сюды прыпёрся?

— А хіба не пачалася новая вайна? Я хачу быць поруч з табою...

— Які з цябе зараз ваяка? Свае ж у спіну пры выпадку заб'юць! Во даў клопату...

— Дык што мне рабіць? Ты прапануеш вярнуцца назад, да Яная?

— Галавой трэба было думаць! Які сэнс цяпер вяртацца? Цябе ўсё адно многія тут скмецілі. I тое, што ў мяне пабываў, ні для каго не будзе сакрэтам. Што ж, выходзіць, я цябе мог затрымаць і адпусціў? Гэта ж яшчэ горш. Давай так. Пакуль што з вежы і носа не кажы. Трэба падумаць-памазгаваць. Зараз у мяне шмат неадкладных спраў. Сустрэнемся заўтра раніцай — раскажаш пра ўсё падрабязна. Пераначуй разам з ахоўнікамі. А там пабачым...

Патрабуецца ахвяра

Аднак жа назаўтра перамовіцца з Архелаем Бар Кохбу не ўдалося. На самым досвітку, яшчэ не расплюшчыўшы вачэй, Сімон пачуў шматгалосы гоман і ўзбуджаныя крыкі, якія не маглі прыглушыць нават мураваныя сцены вежы.

— Што там? — спытаўся Бар Кохба ў ахоўніка, які стаяў за дзвярыма.

— Найміты прыйшлі...

— Многа іх?

— Ды сотні дзве набярэцца.

— Чаго яны хочуць? А зрэшты... Я і сам здагадваюся. Хочуць, каб я выдаў ім Архелая? Так?

— Так.

— Скажы, каб не гарлалі. Зараз я да іх выйду.

У Бар Кохбы яшчэ не саспела рашэнне, якім чынам можна пазбегнуць непрыемнасцей, звязаных з нечаканым з'яўленнем Архелая. Сімон разлічваў, што ў яго ёсць дзень-другі, каб знайсці нейкае выйсце, а тут, во, ні хвіліны нямашака...

Калі Бар Кохба выйшаў за вароты вежы, на невялікай плошчы тоўпіліся не дзве сотні ўзброеных людзей, а ўжо з паўгысячы, прычым натоўп большаў і большаў — найміты падцягваліся сюды з усіх куткоў горада. Згледзеўшы Месію, людзі, якія дагэтуль на ўсю моцу рвалі глоткі, амаль імгненна замоўклі.

Сімон абвёў натоўп пільным позіркам, перачакаўшы, пакуль гамана заціхне зусім, і сурова запытаўся:

— Чаго вы тут сабраліся? Што вам трэба?

Пагрозны выгляд Бар Кохбы збянтэжыў людзей, і спярша ніхто не адважыўся наўпрост выказаць нейкія патрабаванні, a затым крок наперад зрабіў Фрыкс — барадаты і ўвогуле ўвесь аброслы густым шчаціннем дзяцюк, якога пасля гібелі Друза фрыгійцы абралі сваім завадатарам.

— Мы ведаем, што аднекуль вярнуўся і зараз хаваецца за гэтымі сценамі твой былы памочнік Архелай, — не зусім упэўнена пачаў ён, але затым, адчуваючы трывалую падтрымку з боку паплечнікаў, працягваў амаль ультыматыўна. — Усім вядома, што ён забіў нашага сябра, нашага камандзіра і яшчэ дваіх ваяроў. Прычым забіў нізавошта — яны рабілі святую справу, вынішчалі хрысціянскую поскудзь, якая труціла ваду ў акведуку. Ты абяцаў нам: калі твой памочнік знойдзецца, мы можам рабіць з ім, што захочам. Дык і выдай яго цяпер. Мы патрабуем!

— Патрабуем! Патрабуем! — з усіх бакоў пачуліся асмялелыя воклічы.

Бар Кохба ўзняў руку, заклікаючы суцішыцца, а затым запытаўся:

— Тут сабраліся толькі фрыгійцы?

— He толькі, — адказаў той жа Фрыкс, які, падобна, рабіўся галоўным перамоўшчыкам з боку наймітаў. — Я выказваю патрабаванне ад імя ўсіх, хто па закліку Акібы прыйшоў на падмогу Іудзеі.

Пасля гэтых слоў натоўп як прарвала, хто з абурэннем, а хто і ўвогуле з лютасцю пачаў выкрыкваць:

— За што мы кроў праліваем? Каб нас тут зневажалі?

— У нас свой гонар ёсць!

— Навошта мы сюды прыперліся? Хай самі яўрэі з рымлянамі ваююць!

— А то возьмем дый сілаю захопім Архелая!

Гэта ўжо была выяўная пагроза, і Бар Кохба зразумеў: калі натоўп будзе "распальвацца" і далей, дык найміты, чаго добрага, насамрэч пойдуць на штурм вежы. I ён зноў паспяшаўся ўзняць руку, прыцягваючы да сябе ўвагу.

— Супакойцеся! Астыньце! Я абяцаю вам, што Архелай будзе пакараны! Але мы не можам проста так пазбавіць чалавека жыцця. У нас не бандыцкая шайка. У нас дзяржава! А ў дзяржаве ёсць законы. I ёсць суд. Няхай ён і вырашыць лёс Архелая.

— Які суд? Ваш, іудзейскі? — пачуўся з натоўпу зусім нахабны голас. — Ды вы свайго чалавека проста апраўдаеце. Аддайце Архелая нам! Мы будзем судзіць!

I ў падтрымку нахабніка над натоўпам пранеслася:

— Мы!

— Мы!

— Ён нашых людзей забіў!

Немаведама, чым бы ўсё скончылася, калі б нечакана на помач Бар Кохбу не прыйшоў Фрыкс. Ён выйшаў з натоўпу далёка наперад, стаў амаль упоравень з Сімонам, павярнуўся тварам да людзей і гаркнуў:

— Паслухайце мяне! Паслухайце, кажу! Мы ж сапраўды не бандыты, каб без розгаду чыніць расправу. Суд дык суд. Хай ён будзе’ Але не за гэтымі сценамі, употайкі, а прылюдна! На плошчы! Каб усе бачылі і чулі! Згодныя са мною?

Пачуліся адабральныя воклічы.

— А ты, камандзір, згодзен? — павярнуўся Фрыкс да Бар Кохбы.

Што заставалася Сімону?

— Згодзен, — стрымана адказаў ён, праглынуўшы знявагу, якой не ведаў ніколі ў жыцці.

А Фрыкс не адступаўся:

— Хай гэты суд сёння і адбудзецца. Альбо заўтра. Чаго марудзіць?

Бар Кохба, сцяўшы сківіцы, маўчаў. Фрыкс успрыняў гэта як згоду і непарушна дадаў:

— Да суда Архелай павінен знаходзіцца ў цямніцы — у падвале Гіпікавай вежы. Пад нашаю аховаю. А не дык, крый божа, зноў уцячэ...

Бар Кохбу неўспадоб было слухаць гэтыя словы, тым болей што гучалі яны амаль як загад. I ад каго даводзілася трываць такую знявагу? Ад звераватага дзікуна-фрыгійца. Секануць бы яму мячом па бруднай шыі, вырваць бы з роту паганы язык, які

пасмеў зблоціць яго, іудзейскага цара, Месію! Сімон ледзьве стрымаўся, каб не выхапіць з похваў меч. Замест гэтага ён скрозь зубы працадзіў:

— Хай будзе так... Суд — заўтра.

У гэтыя хвіліны Сімон бачыў перад сабою толькі адну мэту: суцішыць, утаймаваць раз'юшаны натоўп, які вось-вось можа насамрэч уварвацца ў вежу і разарваць Архелая на часткі. A там і ўвогуле, крый божа, бунт... Галоўнае — збіць, астудзіць лютасць наймітаў зараз, у гэтыя імгненні, каб яны, здаволіўшыся, разышліся. А што будзе заўтра — яшчэ немаведама...

Аднак натоўп не рассеяўся да тае пары, пакуль па загадзе Бар Кохбы ягоныя ахоўнікі не вывелі Архелая. Навідавоку ва ўсіх яго праканваявалі да Гіпікавай вежы. Услед несліся зласлівыя крыкі:

— За ўсё заплаціш!

— У-у, вырадак!

Збянтэжаны нечаканым развіццём падзей, Бар Кохба не ведаў, што яму рабіць. Ён змусіўся даць згоду на арышт Архелая, бо не было іншага выйсця. А што далей? He аддаваць жа, насамрэч, хлопца, якога лічыў амаль што сынам, на суд, а лепей сказаць, на расправу гэтым азвярэлым прыхадням...

Ніякага вартага рашэння ў галаву Сімона не прыходзіла. I ён наважыўся параіцца з Акібам.

Пасля смерці Рашбі адносіны Бар Кохбы з галоўным святаром наладзіліся. Адно што Сімон імкнуўся выканаць абяцанне, дадзенае Рашбі, а другое — яму сапраўды патрабаваўся мудры дарадчык, бо на плечы звалілася столькі клопатаў, што галава пухне. А хто можа падсабіць, параіць, як не Акіба? Да яго адразу ж пасля таго, як разышоўся натоўп, і накіраваўся Бар Кохба.

Па ўсім было бачна, што Акіба і сам чакаў Сімона, бо калі той пачаў тлумачыць, якая стрэмка засела ў ягонай душы, святар перабіў:

— He трэба... Я ўсё чуў.

I праўда: канфлікт перад вежаю вырашаўся гэтак голасна, што пра яго даведаўся б і глухі.

— Дык што мне цяпер рабіць? — разгублена запытаўся Сімон.

Акіба адказаў не адразу. Патупаў туды-сюды і, нарэшце, мовіў:

— Рабіць трэба тое, што ты ім паабяцаў.

— Гэта значыць, суд?

— Суд. Прылюдны, на плошчы.

— Рабі, хіба ж ты не ведаеш, якога прысуду яны чакаюць? Іх можа задаволіць толькі смерць Архелая!

— Гэта так.

— I што: мне насамрэч належыць аддаць яго на расправу гэтым дзікунам? Ты ж ведаеш, што значыць для мяне Архелай...

Акіба зноў надоўга прымоўк, а калі пачаў гаварыць, дык ужо сцішана і неяк урачыста:

— Я распавяду табе, Сімон, адну прытчу. Магчыма, ты чуў яе ад Рашбі, але нагадаць не зашкодзіць... Некалі Бог, спакушаючы Аўраама, сказаў яму: "Вазьмі сына твайго адзінага Ісаака, якога ты любіш, і ідзі ў зямлю Морыа, на адну з гор, якую я табе пакажу. Там прынясеш яго Мне ў ахвяру". Аўраам устаў раніцай, асядлаў асла свайго, узяў з сабою Ісаака і яшчэ дваіх отракаў і пайшоў да таго месца, якое ўказаў яму Бог. Убачыўшы яго здалёк, Аўраам сказаў двум отракам: "Заставайцеся тут, з аслом, а мы з Ісаакам пойдзем туды, а потым да вас вернемся". Паклаў Аўраам на Ісаака дровы, якія падрыхтаваў загадзя для кастра, і пайшлі яны разам. I запытаўся Ісаак: "Вось агонь і дровы. А дзе ж ягня для спальвання?" I адказаў яму Аўраам: "Бог сам убачыць для Сябе ягня..." I прыйшлі яны на месца, якое ўказаў Бог. I ўладкаваў там Аўраам ахвярнік, расклаў дровы, звязаў Ісаака і паклаў яго паўзверх. I ўзяў Аўраам нож, каб закалоць сына свайго. Але Анёл Госпада сказаў яму з неба: "Аўраам’ He падымай рукі на сына свайго, бо цяпер Я ведаю, што баішся ты Бога і не пашкадаваў сына для Мяне". I ўбачыў Аўраам ягня, якое заблыталася рагамі ў голлі, і прынёс яго на ахвярнік замест Ісаака. I зноў сказаў Анёл Госпада з неба: "Калі не пашкадаваў ты сына свайго для Мяне, дык бласлаўляю цябе і прымножу семя тваё, як зоркі нябесныя і як пясок на беразе мора. I блаславяцца ў семені тваім усе народы зямлі за тое, што ты паслухаўся голасу Майго..."

— Я чуў гэтую прытчу, і не толькі ад Рашбі, — сказаў Сімон. — I здагадваюся, да чаго ты хіліш...

— Ну то і добра.

— Але ж ты не ўлічваеш аднаго, рабі. Бог — Ён літасцівы. I ў рэшце рэшт захаваў Ісааку жыццё. А Фрыкс са сваімі паплечнікамі Архелая не пашкадуюць... Ці, можа, ты думаеш, што яны, пачуўшы для хлопца смяротны прысуд, пачнуць прасіць, каб яго не забівалі?

— He пачнуць.

— Дык і што потым? У Аўраама была хоць нейкая надзея на Божую літасць, а тут ніякай надзеі нямашака. У рэшце рэшт Аўраам быў гатовы прынесці ахвяру самому Богу. А я каго павінен улагодзіць? Нейкіх прыблуд, розны зброд!

— Зброд — не зброд, але ты не забывай, што гэтых людзей я збіраў не адзін год і ледзь не з усяго свету. I яны змагаюцца за нашую з табою Іудзею. Дык што, плюнуць на іх? Калі б і хацелася, дык не ўдасца. Найміты ўяўляюць з сябе грозную сілу. Ты хочаш, каб яна была скіраваная на нас з табою? Ты хочаш, каб напярэдадні вырашальных баёў з рымлянамі мы страцілі сваё найболей падрыхтаванае войска? I дзеля каго? Дзеля аднаго чалавека, хай сабе ён для цябе і вельмі дарагі! Заўсёды бываюць выпадкі, калі кімсьці ці чымсьці даводзіцца ахвяраваць. А тут на кон пастаўлены лёс усяе Іудзеі! Ды ты, я ўпэўнены, не пашкадуеш для такой высокай мэты і ўласнага жыцця, не тое што чыйгосьці! Ці не так, Сімон?

Бар Кохба маўчаў. Яму не было чым запярэчыць. А Акіба, скмеціўшы разгубленасць Сімона, стаў насядаць на яго яшчэ болей:

— Суд сапраўды павінен адбыцца не пазней чым заўтра — каб сярод наймітаў не ўзнікалі беспадстаўныя здагадкі. Бо так і да смуты недалёка. Пра літасць да Архелая і думаць няма чаго. Толькі ягоная смерць зможа спатоліць наймітаў. Больш за тое: яна ўскалыхне, узрушыць іх лепей, чым любыя заклікі ці грошы. Хіба ж не ўсцешыць іх, што сам Бар Кохба, Месія, ахвяруе сваёю "праваю рукою", каб засведчыць іхнюю значнасць?! Ды пасля гэтага найміты будуць змагацца з падвоенай сілай! Так што ахвяра пойдзе на карысць усёй нашай справе. I калі б такога зручнага выпадку не было, дык яго варта было б прыдумаць...

Бар Кохба кінуў на Акібу калючы позірк.

— Так-так, прыдумаць! — не сумеўся святар. — Дзеля перамогі не шкада ніякіх ахвяраў. Мы правядзём суд на плошчы Храма — каб пабачыць і паслухаць змагло як мага болей людзей. Каб вестка пра тваю справядлівасць і непахіснасць разнеслася далёка за межы Ерусаліма. Гэта надасць рашучасці не толькі наймітам, але і ўсім іудзеям. Я зараз жа пашлю ў горад сваіх людзей, каб яны абвесцілі, што суд адбудзецца заўтра раніцай. Няхай народ рыхтуецца, смакуе чаканае відовішча... Ці не так, Сімон?

— Усё так... Аднак жа мне будзе вельмі цяжка...

— Цяжка не толькі табе. Зараз цяжка ўсяму нашаму народу. Трэба трываць...

Пакінуўшы Акібу, Сімон адразу ж накіраваўся ў сваю спачывальню і загадаў ахоўнікам нікога да сябе не пускаць. Сам жа ніцма ўпаў на ложак і нерухома праляжаў на ім дзве гадзіны. I ніхто не ведаў, што сэрца гэтага мужнага чалавека аблівалася крывёю...

Высакароднасць ці здрада?

Памяшканне ў падвале Гіпікавай вежы, куды заштурхалі Архелая, было затхлым і сырым, нават пякельная спёка не магла дабрацца сюды звонку. Hi вакенцаў, ні шчылінаў. Поўны змрок. У куце Архелай намацаў ляжанку з перасохлае саломы, гупнуў на яе ўсім целам. Яму трэба было прывесці ў парадак свае думкі, бо пакуль што ў галаве тварыўся поўны вэрхал: арышт і зняволенне сталіся для хлопца такою нечаканкаю, што яму здавалася, быццам усё гэта адбываецца не з ім самім, а проста ён збоку назірае за кімсьці іншым. Нават зняважлівыя крыкі з натоўпу, калі яго вывелі з вежы, Архелай напачатку ўспрыняў як вітальныя воклічы, з якімі звыкся раней...

Паступова да розуму Архелая стала даходзіць рэальная карціна ўсяго, што здарылася, і ён пачаў усведамляць жахлівасць свайго становішча.

Выходзіць, дарма ён не прыслухаўся да Яная, які даводзіў, што тут, у Ерусаліме, нічога добрага яго не чакае. Сімон, як

і разлічваў Архелай, зла на яго не трымае, але ж іншыя... Архелай дапускаў, што найміты, асабліва фрыгійцы, будуць выказваць нейкую незадаволенасць ягоным вяртаннем, магчыма, нават запатрабуюць пэўнага пакарання. Але ж не смерці... Да таго ж, лічыў Архелай, Сімон мае такую ўладу, такі аўтарытэт, што варта яму "цыкнуць", і ўсе гэтыя найміты з іхнімі патрабаваннямі прыкусяць языкі. Ажно выйшла зусім не так...

Прытым Архелай спакваля пачынаў разумець, што інакш не магло і быць. Цяпер, калі ідзе вайна, найміты адчуваюць сваю значнасць, і таму зрабіліся нахабнымі, а Бар Кохба, наадварот, маючы патрэбу ў ваярах, змушаны ісці ім на саступкі. Чаму ён, Архелай, не мог прадбачыць гэтага раней?

Відавочна, што Бар Кохба, калі б і захацеў, дапамагчы яму нічым не зможа. Найперш Сімону трэба дбаць, каб у войску не пачалося браджэнне. А значыць, у Архелая няма ніякіх шанцаў на літасць...

Раней пра смерць Архелай ніколі не думаў. Нават напярэдадні бітвы ў лагчыне, калі яму ўпершыню належала адчуць ейны подых, у хлопца не было і згадкі пра нейкую небяспеку, пра тое, што ягонае жыццё можа імгненна абарвацца. Як гэта: ён, малады-здаровы, — і раптам нежывы? Лухта нейкая. Забіць могуць каго заўгодна, толькі не яго, Архелая. А тут, во, смерць насоўваецца, як чорная хмара, і немагчыма ні ўцячы ад яе, ні яе адштурхнуць...

Архелай ведаў: у гэты суровы час гінуць сотні, тысячы такіх жа, як ён, маладзёнаў, і нічога адметнага ў тым нямашака. Але ж яны большасцю гінуць у сутычках з ворагамі, са зброяй у руках, з гонарам і годнасцю. А што чакае яго? Ганебная кара.

А яшчэ Архелая вярэдзілі думкі пра Вірсавію. Што з ёю будзе? Хто абароніць яе пры патрэбе? Ніхто... Ад гэтае высновы шчымела ў грудзях, хацелася грызці сцены, каб вырвацца на волю...

Знясілены цяжкімі думкамі, Архелай часам адключаўся ад рэчаіснасці, правальваўся ў кароткі сон ці трызненне. Таму ён не ўяўляў, колькі часу прайшло з тае пары, калі яго сюды прывялі і што цяпер на дварэ — дзень ці ноч. Конча вярнуцца да явы прымусілі гучныя галасы, якія чуліся з-за дзвярэй:

— Я табе кажу, што мне загадана прывесці яго ў Фазаелеву вежу, — даводзіў нехта. Гэты голас здаўся Архелаю знаёмым. Так і ёсць’ Гэта ж Пінхас, галоўны ахоўнік Акібы.

— А ў мяне іншы загад: ахоўваць як зрэнку вока! — пярэчыў другі голас, якога Архелай распазнаць не мог і толькі потым, паслухаўшы размову далей, здагадаўся, што да ягонае цямніцы быў прыстаўлены асобны ахоўнік, хоць вакол Гіпікавай вежы варты мелася ўдосталь. Мусібыць, гэта быў чалавек Фрыкса, які не надта давяраў абяцанню Бар Кохбы.

— Што твой загад супраць майго? — не адступаўся Пінхас. — Хто табе яго даў? Фрыкс? А мне загадаў сам Акіба! Ну хто твой Фрыкс супраць Акібы?

— Акібу мы паважаем, не тое што Бар Кохбу... — голас фрыгійца стаў мякчэйшым. — Але нашто здаўся гэты вылюдак такому паважанаму святару?

— Абвешчана, што раніцаю суд. Злачынцу трэба папярэдне дапытаць. Магчыма, ён скажа такое, што там, на плошчы, лішнім вушам чуць не належыць. Гэты Архелай жа побач з Бар Кохбам аціраўся, шмат ведае. А Акіба ў Бар Кохбу трохі зняверыўся — гэта я табе па сакрэце скажу. Вось і хоча мой гаспадар штокольвечы ў гэтага аблуды выведаць пра Сімона...

— Яно і няблага было б, каб гэтага вашага Месію на месца паставіць. Забранзавеў зусім... Гэта для вас, іудзеяў, ён Божы пасланнік, а для нас... Мы толькі Акібу паважаем і аднаму яму верым.

— Ну дык і дазволь мне выканаць загад Акібы!

— А чаму б паважанаму святару самому сюды не прыйсці і не дапытаць гэтага злыдня тут, на месцы? — усё яшчэ не здаваўся фрыгіец.

— Ты думаеш, што плявузгаеш? Ці ж да твару Акібу, вялікаму чалавеку, рабіць ласку гэтаму адшчапенцу — ісці да яго самахоць?

— Яно дык так...

— Значыць, ты і сам усё разумееш. Так што аддавай мне свайго нявольніка, павяду яго да Акібы.

Падобна, фрыгіец ужо быў гатовы паслухацца Пінхаса, ды ў апошнюю хвіліну спахапіўся:

— Як гэта павядзеш? Адзін? На ім жа нават кайданоў ня-

машака! А ён жа такі бугай, што дасць табе ў морду ды ўцячэ. He, я з табою пайду!

— Хіба ж я з глузду з'ехаў, каб аднаму сюды ісці? Там, наверсе, яшчэ трое — уся Акібава ахова. Няўжо ж мы гэтаму смаркачу рады не дадзім? А табе пост пакідаць нельга. Тым болей што Акіба прасіў, каб пра гэты допыт ніхто не ведаў. Асабліва Бар Кохба... Мы гэтага Архелая праз гадзіну-другую назад прывядзём. I калі запытаецца ў цябе той жа Фрыкс, дык ты яму пра гэтую адлучку нічога не кажы. Хто ведае, якія ў яго стасункі з Бар Кохбам. Ен жа, вунь, паслухаўся Сімона, пагадзіўся на суд... А табе і хлусіць не давядзецца: скажаш, што пост не пакідаў, не спускаў вачэй...

— А ты праўду кажаш, што вас чацвёра?

— Ды не сысці мне з гэтага месца! Сваімі дзецьмі клянуся!

— Ну, калі дзецьмі...

— А то як жа!

— Так і быць, забірай. Толькі вы за ім пільна сачыце... Крый божа, дасць драпака...

У наступнае імгненне ляснула засаўка, дзверы ў цямніцу расчыніліся, і ў праёме з'явілася постаць фрыгійца, які, узіраючыся ў цемру, рыкнуў:

— Дзе ты там, абоўдзіла? Выходзь’

Архелай, падслухаўшы размову, быў ужо напагатове і доўга чакаць не прымусіў. Як толькі ён ступіў за парог, Пінхас з усяе сілы вутнуў яму ў карак, другою рукою выцягваючы з-за пояса свой знакаміты цясак.

— Ідзі!

— Во-во! — зласліва ўхмыльнуўся фрыгіец. — Так яму, так! А вернецеся, дык я яшчэ і дабаўлю!

Архелаю было няўцям, чаму на яго гэтак вызверыўся Пінхас і нават даў балючага кухталя. Адна справа — фрыгійцы. Яны кіруюцца помстаю. А за што Пінхас на яго зло трымае? Здаецца ж, ніколі не варагавалі, некалі ён, Пінхас, сам прывёў яго ў атрад свайго земляка Яная, а потым, калі Архелай стаў служыць пры Бар Кохбу, яны зносіліся ледзь не штодня, можна сказаць, сябравалі.

— Ты чаго мяне таўхануў? Чым я перад табою вінаваты? — азіраючыся, з крыўдаю запытаўся Архелай, калі яны падыма-

ліся па лесвіцы з падвала — нявольнік наперадзе, ахоўнік ззаду.

— Ідзі, не азірайся, а не дык і во гэтым цесаком паласну! — пагрозна і на ўсю глотку гаркнуў Пінхас, нібы даючы фрыгійцу пазнаку, што з гэтым адшчапенцам, калі што якое, ён валаводзіцца не стане.

Архелай, апусціўшы галаву, пакорліва патупаў наверх...

Толькі апынуўшыся за межамі вежы, Архелай убачыў, што на дварэ глыбокая ноч — цёмная, беспраглядная. Можна было б сігануць у гэтую цемру — і хто яго здагоніць? Аднак у яго не было такога памкнення. Ці далёка ўцячэш? I каля вежы, і ў горадзе, і на ягоных ускраінах — шматлікія пасты, іх не абмінеш. Архелай пачаў круціць галавою, спрабуючы згледзець іншых ахоўнікаў Акібы, але паблізу нікога не было,і толькі крыху воддаль сцішана гаманілі два вартавыя, прыстаўленыя да вежы.

— Ну і дзе твае памагатыя? — гучна звярнуўся Архелай да Пінхаса.

— He раві! — чамусьці прыглушаным голасам мовіўтой. — Ідзі за мною!

Дзіўна, але Пінхас узяў накірунак не да Фазаелевай вежы, якая месцілася зусім побач, а ледзь не ў супрацьлеглы бок, на захад, уздоўж разбуранай крапасной сцяны. У галаве Архелая варухнулася нясмелая здагадка, што ніякі Акіба іх не чакае, a ён, Пінхас, мае нейкі зусім іншы намер...

Амаль што след у след яны моўчкі пратупалі дзве сотні крокаў, потым Пінхас нечакана спыніўся. Недзе збоку адрывіста фыркнуў конь.

— Туды! — загадаў Пінхас і сам першым рушыў у той бок.

Коней было двое. Зачэпленыя аброцямі за ствол паламанае алівы,яны паслухмяна чакалі сваіх гаспадароў. Прынамсі, побач нікога не было.

— I што далей? — нецярпліва і шэптам запытаўся Архелай.

— Пачакай! — нервова азваўся Пінхас і стаў мітусліва азірацца навокал.

Нарэшце зблізку пад нечаю нагою хрумснуў друз, і з цемры да іх пачала набліжацца неакрэсленая постаць. Чалавек з галавы да ног быў захінуты ці ў балахон, ці проста ў нейкае

пакрывала — у змроку не разбярэш. Ён чамусьці правіўся не да Пінхаса, а наўпрост да Архелая. Падсгуліўшыся да яго амаль ушчыльную, незнаёмец адкінуў капюшон. У Архелая адвісла сківіца. Перад ім, тварам у твар, стаяў Бар Кохба.

Колькі хвілін яны моўчкі пазіралі адзін аднаму ў вочы, і позіркі іхнія гаварылі болей, чым любыя словы. Першым загаманіў Сімон:

— Гэта ўсё, што я магу для цябе зрабіць. Вось коні. Разам з Пінхасам вы неадкладна пакінеце Ерусалім. Шлях у вас адзін — у мястэчка, дзе жыве Янай. Гэта і Пінхасава радзіма. Яго там усе ведаюць.

— А як жа...

— He перабівай і слухай. Часуў вас мала. Неўзабаве Фрыкс спахопіцца і пачне вас шукаць. Таму вам трэба ад'ехаць адсюль як мага далей. Што рабіць потым, Пінхас табе раскажа па дарозе — мы з ім ужо ўсё абмеркавалі...

— А як жа ты? — нарэшце здолеў уставіць слова Архелай. — Як ты патлумачыш наймітам мае ўцёкі?

— За мяне не перажывай, — злёгку ўсміхнуўся Сімон. — Усё будзе як трэба... Лепей давай пра іншае, — ужо сур'ёзна, амаль трагічна прадоўжыў ён. — У мяне няма сумневу, што бачуся з табою ў апошні раз. Наперадзе вялікія бойні, і я, безумоўна, загіну...

— Што ты кажаш?!

— Тое і кажу. Навошта крывіць душою? Рымляне ўзяліся за нас усур'ёз. Рана ці позна яны возьмуць верх. А ў палон мне здавацца нельга... Дай Бог ацалець табе... Ты для мяне... ты... — Сімон запнуўся, голас ягоны зрабіўся дрыготкім. — Шкада, што мы так і не паспелі пра ўсё перагаварыць... Ты не распавёў мне падрабязна пра сваю Вірсавію... А яна, відаць, дзеўка харошая, калі ты дзеля яе сабою ахвяраваць гатовы... Ну дык беражы яе... Дзетак народзіце... I хай у вас усё будзе добра...

Сімон забаяўся, што ён конча расчуліцца, а яму хацелася застацца ў памяці Архелая мужным і непарушным, таму паспяшаўся скончыць размову, перасіліўшы сябе, цвёрда дадаў:

— Усё, хопіць. Дай я цябе абдыму, дый выпраўляйцеся ў дарогу.

I ён аберуч абхапіў Архелая за плечы, моцна прытуліў да

сябе.

— Сімон, я буду ўдзячны табе ўсё жыццё! Я цябе ніколі не забуду! I дзецям сваім раскажу... — горача прашаптаў Архелай, ледзьве стрымліваючыся, каб не заплакаць.

Сімон, нічога не сказаўшы, злёгку адштурхнуў Архелая ад сябе, павярнуўся і, не разбіраючы шляху, пашыбаваў у цемру. Ён болей не мог трываць, яшчэ імгненне — і пачуцці выплеснуліся б вонкі...

Пінхас, які дагэтуль адышоў на прыстойную адлегласць, каб не чуць апошняе размовы Архелая і Бар Кохбы, скмеціўшы, што Сімон сыходзіць, паспяшаўся да коней.

— Хутчэй! — клікнуў ён Архелая. — Кожная хвіліна на ўліку.

3 Новага горада яны выбраліся без аніякіх прыгодаў: вулкі былі пустынныя, а вартавыя на пастах хоць і спынялі коннікаў, але, распазнаўшы Пінхаса, на ягонага спадарожніка ўвагі не звярталі і іх не затрымлівалі.

А напярэдадні адбылося вось што.

Бар Кохба не мог змірыцца з тым, што заўтра Архелая, самага дарагога для яго чалавека, пакараюць смерцю. I найбольш жахліва, што прысуд павінен вынесці менавіта ён, кіраўнік дзяржавы. Лепей бы ўжо самому загінуць...

Доўга шукаў Сімон хоць нейкае выйсце, не адзін сівы волас з'явіўся на ягонай галаве, аж пакуль Бог не падказаў яму прыдатнае, як падалося, рашэнне.

Свайму ахоўніку Бар Кохба загадаў прывесці Пінхаса. Прычым наказаў зрабіць гэта употайкі, каб пра іхнюю сустрэчу ніводная жывая душа не ведала.

Напачатку Пінхас ніяк не мог уцяміць, чаго дамагаецца ад яго Бар Кохба, чаму ўвогуле такі знаны чалавек, уладар, Месія, вырашыў аблашчыць сваёю ўвагаю яго, хай сабе і галоўнага ахоўніка Акібы, але ўсё-ткі просталюдзіна. Тым болей што размову Бар Кохба пачаў здалёк, чамусьці ўзяўся распытваць пра роднае мястэчка, пра Яная, пра тое, як ён патрапіў на службу да Акібы. Пінхас распавёў усё як ёсць, не здагадваючыся, для чаго гэта можа спатрэбіцца Бар Кохбу.

Роднае паселішча, якое месцілася паблізу Мёртвага мора,

Пінхас пакінуў больш як пятнаццаць год таму, калі шугала папярэдняя вайна з рымлянамі і калі ён быў зусім яшчэ маладзёнам. А чаго яму было там ацірацца? Бацькі паўміралі, блізкай радні нямашака, дый ніводная мясцовая маладзіца сэрца ягонае не запаланіла. Былі, вядома, сябры, той жа Янай, але ж з імі не векавацьмеш, яны ўжо сем'ямі пачалі абзаводзіцца. I вырашыў Пінхас падацца ў свет. Неўзабаве прыбіўся да войска, якое аказвала рымлянам супраціў. Ваяваў адчайна, нават безразважна, пра ягонае геройства нават пагалоскі хадзілі. Дайшлі яны і да Акібы, які і тады быў вялікім чалавекам. Святар прыблізіў Пінхаса да сябе, зрабіў яго першым памочнікам у будзённых справах, гэта ўжо потым Пінхаса пачалі называць ахоўнікам.

Акіба і Пінхас вельмі зблізіліся, можна сказаць, прыраслі адзін да аднаго душамі, і калі паўстанне захлынулася, яны разам пакінулі Іудзею і блукалі па свеце, збіраючы новае войска.

Так што няма ў Пінхаса зараз ні кала, ні двара. I сям'і ніколі не было. Вось чаму ён без развагі кляўся фрыгійцу сваімі дзеткамі, якіх насамрэч не меў...

Распытаўшы пра гэта, Бар Кохба падступіўся да галоўнага: — Ты чуў, што заўтра адбудзецца суд над Архелаем?

— Чуў. Шкада хлопца...

— Вось і мне шкада. Трэба яго ратаваць.

— А я чым магу дапамагчы?

— Можаш. Яшчэ як можаш...

Пінхас напружыўся: ён не мог дапетрыць, якім чынам здолеў бы паспрыяць вызваленню Архелая, які сапраўды быў яму даспадобы і ў кім бачыў сябе — колішняга, маладога...

— He разумею...

— А ты паслухай. Трэба зрабіць так, каб і Архелая выратаваць, і не наклікаць абурэнне ці нават бунт наймітаў. Калі я вызвалю яго сваім загадам, дык смуты не мінаваць — сам разумееш. Таму вызваліць Архелая павінен ты...

— Як гэта? Мне што, са сваімі людзьмі на штурм Гіпікавай вежы ісці? He адужаем...

— Штурмаваць нічога не спатрэбіцца. Можна ўзяць хітрасцю... Я ўжо ведаю, што Фрыкс пад дзвярыма цямніцы, дзе знаходзіцца Архелай, паставіў свайго ахоўніка. He давярае мне... Ну і няхай... Сёння ноччу ты павінен пайсці ў вежу і

вывесці адтуль Архелая. Скажаш, што яго хоча дапытаць Акіба. Маўляў, яму трэба што-кольвеч выведаць пра Бар Кохбу. Пра мяне, значыць...

— А чаму б табе не паслаць свайго чалавека? Чаму ты хочаш, каб гэта зрабіў менавіта я?

— Я ж табе сказаў: Фрыкс мне не давярае. А Акібу найміты паважаюць і нізавошта не адчуюць нейкі падвох. А хто найбольш набліжаны да Акібы? Ты.

— Хай сабе так. I што з таго? Ну, выведу я Архелая з вежы, а што далей? Няхай ідзе на ўсе чатыры бакі? Далёка не зойдзе... Дый што са мною будзе? Потым разам з Архелаем на плошчы судзіцьмуць... Гэта адно. А другое — як да гэтага паставіцца Акіба? Ен што, з табою ў хаўрусе? Дык чаму сам мяне не азадачыў?

— Акіба пра гэта нічога не ведае. Больш за тое — і гэта я кажу табе шчыра: ён хоча суда над Архелаем... Каб не злаваць наймітаў.

— Вось дык закавыка’ А чаму я павінен ісці насуперак волі Акібы? Я ж яму служу, а не табе...

— Давай не будзем высвятляць, хто каму служыць. У рэшце рэшт, мы ўсе служым свайму народу, нашай Іудзеі. А я — ейны правіцель. Гэта значыць, найперш ты павінен падпарадкавацца мне.

Пінхас хітравата, з-пад ілба зыркнуў на Бар Кохбу:

— Як сказаць...

— Што, ты лічыш інакш? Для цябе аўтарытэт толькі Акіба? — павысіў голас Бар Кохба. — Думаеш, калі ты ягоны ахоўнік, дык я на цябе ўправу не знайду?

У словах Сімона Пінхас адчуў выяўную пагрозу і зрабіў спробу "асадзіць назад":

— Ды не, ты не так зразумеў... Вядома ж, самы галоўны — ты... Я пра іншае... Куды мне паткнуцца пасля таго, як Архелай уцячэ? Літасці ж не будзе не толькі ад Фрыкса, але і ад Акібы...

— Вось гэта — іншая справа, іншая размова, — прымірэнча мовіў Бар Кохба. — Сапраўды, заставацца ў Ерусаліме табе нельга будзе ніяк. Я сам жа змушуся аддаць загад, каб тваю галаву з плячэй... Таму ты знікнеш разам з Архелаем.

— Як гэта знікну? Дзе?

— Ёсць адно месца. I ты яго добра ведаеш. Вы знойдзеце хованку на тваёй радзіме, у мястэчку, дзе ты некалі жыў.

— Якая там хованка? Я нават не ведаю, ці стаіць там яшчэ мая хата. А калі і стаіць, дык людзі Фрыкса назаўтра ж нас і знойдуць. Я ўпэўнены, што яны найперш памкнуцца туды.

— Гэта ты праўду кажаш. I нават не людзі Фрыкса там вас зацугляюць, а мае, бо мне давядзецца аддаць загад на ваш росшук. Але вы схаваецеся так, што ніводная сволач не знойдзе. Колісь Янай мне распавядаў, што блізу вашага мястэчка, на беразе Мёртвага мора, ёсць дзесяткі, сотні пячор. Спрадвеку людзі хаваліся ў іх ад заваёўнікаў, можна сказаць, абжылі. He кожны можа туды патрапіць... Зрэшты, чаго я табе расказваю? Ты і сам усё добра ведаеш. Ніякія пераследнікі туды не паткнуцца, калі хто-небудзь нават і падкажа. Прынамсі, лепей бы, каб не падказаў. Таму ў мястэчку вы надта не "свяціцеся". Завітайце ўпотайкі да Яная, і ён вам падсобіць. Я ўпэўнены, што Янай вас не выдасць. Архелая ён любіць, дый ты ягоны добры сябрук. Перачакаеце ў тых пячорах, пакуль шукацьмуць, а там і не да вас будзе: вайна вунь на носе...

Пінхас слухаў праўдзівыя, правільныя словы Бар Кохбы, і хоць бездакорным быў ягоны план, аднак не клаўся ён на душу ахоўніка. Выходзіць, што яму, Пінхасу, прапануецца здрадзіць Акібу, па сутнасці, перакрэсліць усё сваё ранейшае жыццё... Адначасна Пінхас разумеў, што адмовіцца наўпрост не выпадае: Бар Кохба заўтра ж зжыве яго са свету...

Сімон адчуў, што Пінхас вагаецца, і, нібы прачытаўшы ягоныя думкі, загаварыў пранікнёна, нават умольна:

— Я ведаю, што з Акібам цябе звязвае вельмі многае і ты не хочаш, каб у яго былі непрыемнасці... Пра гэта не хвалюйся. На Акібу найміты наракаць не будуць. Яны ні ў якім разе не западозраць яго ў двурушніцтве. Найміты вераць Акібу бязмежна. Усё выглядацьме так, быццам ты адважыўся на... на ўчынак самахоць, без чыёйсьці падказкі ці загаду. I ў цябе былі падставы, каб уратаваць Архелая. Кожны ведае, што вы з ім сябравалі... Турбуешся, што цябе папракнуць у здрадзе? Хто? Акіба? Магчыма. Але пройдзе час, і я пастараюся ўсё яму растлумачыць, давяду, што ты тут ні пры чым,

што я табе загадаў. Паракнуць Фрыкс з ягонымі дзікунамі? A што табе да іхніх папрокаў? Яны ж звяры, нелюдзі. Вунь як з хрысціянамі абышліся... Цяпер ім яшчэ адну нявінную душу падавай... Па сутнасці, ты зробіш вартую, высакародную справу — выратуеш жыццё харошаму чалавеку. Я ўпэўнены, што Бог табе некалі гэта залічыць... Ну каму, каму будзе лепей, калі Архелая распнуць? Нікому. А можа, ты турбоцішся пра бяспеку Акібы? Баішся, што яго не будзе каму ахоўваць? Дарэмна. Акібу пакуль што нічога не пагражае. Пакуль... А прыйдзе час, і мы з ім разам галовы складзём... Ты разумееш, пра што я кажу... Калі ты будзеш побач з Акібам да ягонае апошняе хвіліны, дык і самому давядзецца легчы ў сырую зямельку. А так, во, магчыма, мецьмеш шанец выжыць...

Пінхас не надта абцяжарваў сябе думкамі пра ўласную пагібель, хоць і разумеў, што побач з Акібам яна непазбежная. He тое яго хвалявала, не тое... Тым не меней Пінхас конча ўсвядоміў, што нейкага выбару ў яго нямашака...

Напрыканцы ўмовіліся, што Бар Кохба асабіста прывядзе коней у належнае месца, каб пра іхнюю змову ніхто лішні нават не здагадваўся.

Суд адкладаецца

Назаўтра з самае раніцы ахоўнік Тамір паведаміў Акібу, што сустрэчы з ім дамагаецца Фрыкс. Святар трохі здзівіўся, што вестку прынёс не Пінхас, бо толькі галоўнаму ахоўніку было дазволена парушаць ягоны спакой, дакладаць пра нейкія патрэбы ці паведамляць пра візіцёраў.

— А дзе Пінхас? — здзіўлена запытаўся Акіба. — Захварэў, ці што?

— Шчыра сказаць, мы і самі не ведаем, — няўцямна паціснуў плячыма Тамір. — 3 вечара як сышоў, дык ніхто яго і не бачыў. Нічога нікому не сказаў...

— Вось як? Можа, і праўда з ім штосьці благое здарылася? Выведайце ўсё, пашукайце, калі трэба... Фрыкс, кажаш? Чаго яму гэтак закарцела? Ну, хай зойдзе.

Фрыкс уляцеў у пакой, як віхор, і з ходу гучна загаманіў:

— Рабі, ну колькі можна дапытваць? Вунь ужо людзі на плошчы збіраюцца, чакаюць, калі пачнецца суд. А ты ўсё дапытваеш і дапытваеш... Што цікавага можа расказаць гэты запраданец? Што ён ведае? Смаркач жа яшчэ зусім. Але ж хоць і малады, ды паскудства нарабіць паспеў. Распнуць яго — вось і ўся размова...

— Пастой! Пастой' — Акібу ледзьве ўдалося супыніць слоўную лавіну Фрыкса. — He разумею, пра што ты кажаш. Якія допыты? Чые?

— Ну як жа? — вочы ў Фрыкса зрабіліся круглымі, як манеты. — Допыты гэтага пярэваратня Архелая, каб на яго немач... Karo ж яшчэ? Лічы, цэлую ноч ён тут аціраецца, а было ж абяцана, што ты яго толькі на гадзіну-другую забіраеш...

— Я забіраю? — Акіба хоць і даўмеў, што Фрыкс мае на ўвазе сённяшняга падсуднага, аднак яму ўсё яшчэ было няўцям, чаму фрыгіец цяўпе пра нейкія допыты. — Нікога я ў цябе не забіраў. Што ты плявузгаеш? Ці, можа, з глузду з'ехаў?

— Рабі, ды пры сваім розуме я! Хай сабе не ты асабіста, але ж твае ахоўнікі яго сярод ночы з вежы забралі. Па тваім загадзе.

— Што ты вярзеш? Па якім загадзе? — Акіба падышоў да дзвярэй, расчыніў іх і клікнуў: — Тамір! Хадзі сюды!

Ахоўнік, які краем вуха чуў абрыўкі Фрыксавага маналога, бо той ледзь не роў ва ўвесь голас, няўпэўнена ступіў цераз парог.

— Вы ноччу каго-небудзь забіралі з Гігтікавай вежы? — строга запытаўся Акіба.

— Ды не, не забіралі. Усе як адзін спалі...

— I Пінхас? Ты ж казаў, што з вечара яго не бачыў.

— Ну так. Аднаго яго толькі з намі і не было...

— Во-во, Пінхас! — уклініўся ў размову Фрыкс. — Гэта ён забраў Архелая. Сказаў майму чалавеку, што па тваім загадзе і што наверсе яго чакае астатняя ахова.

— Бязглуздзіца нейкая! — раззлаваўся Акіба. — Нічога я Пінхасу не загадваў! А сам ён на такую авантуру пайсці не мог! Я Пінхаса амаль два дзясяткі гадоў ведаю, мы з ім агонь і ваду прайшлі! Нешта тут не тое!

— Рабі, у душу чалавека не зазірнеш... — глыбакадумна заўважыў Фрыкс.

— Што ты хочаш гэтым сказаць? Што Пінхас здрадзіў мне? He веру!

— А можа, калі не ты, дык хто-небудзь іншы яму загадаў?

— Хто? Хто мог бы загадаць Пінхасу, апрача мяне?

— Ну... мне не надта ёмка гаварыць... не па сану... — сумеўся Фрыкс. — Але... той жа Бар Кохба мог загадаць! — раптам на адным выдыху выгукнуў ён. — У нашага камандзіра ёсць падставы парупіцца пра жыццё Архелая...

— Бар Кохба? — перапытаў Акіба і на хвіліну задумаўся. — He, ён не мог загадаць. Мы з ім учора якраз пра ўсё перагаварылі і прыйшлі да паразумення. Бар Кохба пагадзіўся аддаць Архелая пад суд. He, Сімон не мог...

— Твае мудрыя меркаванні я не магу аспрэчваць, рабі, — з прахалодаю мовіў Фрыкс. — Але ж тады выходзіць, што Пінхас дзейнічаў на свой страх і рызыку. Самастойна. Па нейкай прычыне ён намерыўся выратаваць Архелая і, як ты кажаш, здрадзіць табе...

Па тым, як трымаўся Акіба, Фрыкс ужо даўмеўся, што асабіста святар насамрэч не мае ніякага дачынення да ўцёкаў Архелая, а вось наконт Бар Кохбы сумнеў так і не развеяўся. Але ж ці мог ён настойваць на сваіх падазрэннях? Так і ўласную галаву можна страціць...

Акурат у гэтую хвіліну ў пакой завітаў і сам Бар Кохба.

— Ты чуў непрыемную навіну? — адразу ж запытаўся ў яго Акіба.

— Якую навіну? — у сваю чаргу перапытаў Сімон. — Рымляне падступіліся да Ерусаліма? Зноў распачаўся мор?

— He іранізуй, — нахмурыўся Акіба. — Сёння ноччу з Гіпікавай вежы ўцёк Архелай.

— Як гэта? — недаўменна ўсклікнуў Бар Кохба. — Ён што, здолеў перабіць усю варту?

— He перабіць, а абдурыць. I не сам ён, а мой памагаты Пінхас... Зрэшты, Фрыкс зараз сам табе раскажа. Давай, — кіўнуў Акіба ў бок фрыгійца. Пераказаўшы ўсё, што ведаў, Фрыкс безапеляцыйна падсумаваў:

— Трэба арганізаваць пераслед. Далёка сысці яны не маглі...

— Чаму сысці? — выказаў сумнеў Акіба. — А можа, яны выправіліся на конях...

— Якія коні? — запярэчыў Бар Кохба. — Дзе іх твой Пінхас мог бы ўзяць?

— Мог бы... Пінхас усё мог бы. Ён жа заўсёды дзейнічаў ад майго імя. I ўсе яму верылі. I ніколі ні ў чым не адмаўлялі. Магчыма, сказаў каму-небудзь, што для мяне тыя коні спатрэбіліся... Трэба параспытваць вайскоўцаў... Дый гарадскую варту апытаць не зашкодзіла б. Калі Архелай і Пінхас выбраліся за горад, ды яшчэ на конях, дык незаўважнымі яны не прашмыгнулі б. Ты, Фрыкс, потым гэтым займіся...

— Займуся. Але найперш нам належыць наладзіць пагоню. Хай сабе яны і на конях — дагонім...

— А ты ведаеш, у які бок яны паехалі? — з'едліва запытаўся Бар Кохба.

— He ведаю. Таму і прапаную паслаць дазоры па ўсіх дарогах, што вядуць з Ерусаліма. Людзі ў любым бліжэйшым мястэчку не пакінулі б без увагі невядомых коннікаў. Хто-небузь абавязкова падкажа...

— Дазоры я пашлю, — цвёрда паабяцаў Бар Кохба. — Думаю, найбольш верагодна, што яны падаліся ў бок Ерыхона. Адтуль рукой падаць да Заіардання, дзе нашага ўплыву, лічы, нямашака.

У размову зноў уступіў Акіба:

— Ты памыляешся, Сімон. Пінхас не дурны і добра разумее, што найперш іх шукацьмуць менавіта ў гэтым накірунку. А дзе пошукі будуць не надта пільнымі? Там, дзе мы трымаем тэрыторыю пад кантролем, — на поўдні.

— Дык гэта тое ж самае, што самахоць лезці ў пашчу льва, — не пагадзіўся Бар Кохба. — Мне пра іх адразу дакладуць і затрымаюць. He, Пінхас на поўдзень не падасца...

— Так ды не так. Паблізу Ерыхона ці ў Заіарданні ўцекачам цяжка будзе знайсці прытулак — там для іх незнаёмыя мясціны, дый местачкоўцы не паспрыяюць. А вось на поўдні... Вам, магчыма, невядома, што Пінхас родам з-пад Эн-Гадзі. Прынамсі, ты, Сімон, павінен пра гэта ведаць. Здаецца, на першым часе ты служыў у атрадзе нейкага Яная. Пінхас мне не раз распавядаў, што гэта ягоны зямляк і нават сябар. Дык

вось там, у родным мястэчку, Пінхасу схавацца лацвей за ўсё. I людзі яго не выдадуць, бо свой...

— А што! Тваё меркаванне, рабі, як заўжды, слушнае! — усклікнуў Фрыкс. — Менавіта там іх і варта шукаць. У мяне нават сумневу няма... Я зараз жа вазьму сваіх людзей і паскачу туды.

Фрыкс ужо, было, памкнуўся да дзвярэй, але яго спыніў Бар Кохба:

— Пачакай! Яшчэ не ўсё дагаварылі. Па-першае, я дам табе людзей са сваёй аховы...

— Навошта? — не стрымаўся Фрыкс. — У мяне і сваіх досыць.

— Досыць — не досыць... He ў тым жа справа. Ці падахвоцяцца іудзеі, тым болей у мястэчку, дзе жыве Янай, зносіцца з вамі? Як ні круці, а вы ж для іх чужынцы... Вось чаму твой атрад трэба разбавіць маімі людзьмі. Яны і ў давер могуць увайсці, і прасочаць, каб ты не перагнуў палку...

— Як гэта я магу яе перагнуць?

— А так. Крый божа, учыніш там які-небудзь гвалт — пачнеш зброяй размахваць, з местачкоўцаў здзекавацца, каб падказалі, дзе хаваюцца ўцекачы... А гэта ж нашыя людзі. Магчыма, там і духу Пінхасава не было, а ты ў іх вымагацьмеш... Ёсць і другая прычына, каб мае памочнікі пры табе былі. Калі вы насамрэч заспееце ўцекачоў, дык ты з імі, бадай, валаводзіцца не станеш, паадсякаеш галовы і толькі іх сюды прывязеш. А нам самасуд не трэба. Нам трэба сапраўдны, законны суд, тым болей што падсудных цяпер ужо двое. Віна Пінхаса, можа, нават большая, чым Архелая. Хлопец малады, неразумны, па дурноце забіў вашых... нашых людзей і заслугоўвае кары. Пінхас жа — здраднік. У нашых умовах, ва ўмовах вайны, гэта самае цяжкае злачынства. I мы абавязкова павінны правесці над імі паказальны суд — каб другім было ў навуку. Ці не так, рабі? — Бар Кохба павярнуўся да Акібы.

— Сімон праўду кажа, — задумліва мовіў святар. — Да таго ж, мне вельмі хацелася б зірнуць Пінхасу ў вочы... Як ён мог?..

Фрыкс разявіў рот, каб яшчэ ў нечым запярэчыць, аднак Бар Кохба, не даўшы мовіць і слова, асадзіў:

— Гэта загад! Ці ты ўжо лічыш, што мае загады для цябе не абавязковыя?

— Што ты, камандзір! — зніякавеў Фрыкс. — Тваё слова для мяне — закон.

— Так будзе лепш. Аднак жа тут, у Ерусаліме, ёсць патрэба, якая замінае табе кінуцца ў пагоню неадкладна. Мне паведамілі, што людзі ўжо сабраліся на плошчы — чакаюць суда. А які можа быць суд, калі няма падсудных? Што мы патлумачым народу? Што Архелай уцёк з-пад варты? Што яму дапамог галоўны ахоўнік рабі? Як гэта выглядацьме? Ці паверыць народ увогуле? А калі і паверыць, дык які цень упадзе на рабі, на мяне і нават на цябе, Фрыкс — ты ж прылюдна сказаў, што Архелая будуць ахоўваць твае людзі...

— I сапраўды... — змушаны быў пагадзіцца Фрыкс. — Дык што ж рабіць?

— Найперш народ трэба супакоіць, растлумачыць, чаму суда сёння не будзе, і пры гэтым нават не заікацца пра ўцекачоў. Хто, апрача нас, пра іх ведае? Ніхто. Нават твой чалавек, які ахоўваў Архелая, лічыць, што ён знаходзіцца ў нас... Ну і няхай лічыць. Ты яго, дарэчы, ні ў якім разе не карай, каб іншыя не падумалі: "За што?" Інакш хто-ніхто можа западозрыць... Трэба сказаць людзям, што суд над Архелаем адкладаецца на няпэўны час. Маўляў, ён аказаўся яшчэ і рымскім лазутчыкам, таму ўзнікла патрэба правесці дадатковыя допыты — каб выведаць, што ён паспеў паведаміць ворагу... Гэта важкая падстава. Спадзяюся, што праз некалькі дзён табе ўдасца знайсці ўцекачоў, і мы сапраўды правядзём суд.

— Вартая задума! — узбадзёрыўся Фрыкс. — Але ж я тут пры чым? Чаму я не магу зараз жа кінуцца ў пагоню?

— Таму што давесці ўсё гэта народу павінен менавіта ты і ніхто іншы. Найперш жа фрыгійцы патрабуюць кары для Архелая. Калі прычыну, з-за якой суд адкладаецца, назаву я, дык яны могуць і не паверыць — я ўжо ў гэтым упэўніўся. Мог бы абвесціць яе рабі Акіба — ён яшчэ даверу не страціў. Аднак жа і з ягоных вуснаў усё прагучыць не гэтак пераканаўча, як з тваіх, бо каму, як не табе, ёсць падстава найболей ненавідзець Архелая і жадаць яму смерці...

Фрыкс пасля нядоўгай развагі змушаны быў пагадзіцца.

Ён насамрэч выступіў на плошчы (ні Бар Кохба, ні Акіба туды не пайшлі), і народ, хоць і быў незадаволены з-за таго, што яго пазбавілі досыць рэдкага відовішча, пачаў разыходзіцца.

Фрыкс разам са сваёй хеўрай і далучанымі да яе ахоўнікамі Бар Кохбы змог выправіцца ў пагоню, калі сонца ўжо выкацілася на сярэдзіну неба...

Пагоня

Пінхас і Архелай амаль усю дарогу гналі коней наўскапыт, абмінаючы рэдкія паселішчы, каб не трапляцца на чужыя вочы, бо не было сумневу, што за імі кінуцца ў пагоню і будуць распытваць у месцічаў, ці не бачылі яны двух коннікаў.

Спыняліся толькі на кароткі час, каб падсілкавацца, балазе харч для сябе і авёс для коней Пінхас падрыхтаваў загадзя.

Калі напрасткі, дык ад Ерусаліма да Эн-Гадзі — не болей як паўсотні міляў, але прамой дарогі не было, яна то роўна слалася па пустэльнай раўніне, то вужакаю вілася ў гарах, таму коннікам давялося рухацца астатак начы і яшчэ цэлы дзень. Да мястэчка дабраліся, калі цемра трывала асела на спіны хат. Гэта таксама радавала: да патрэбнай сядзібы можна было датупаць, не рызыкуючы і тут звярнуць на сябе чыюсьці ўвагу, тым болей што Янай жыў амаль на ўскраіне.

Янай не дужа здзівіўся нечаканым гасцям, калі жонка Эйлат, пачуўшы, што нехта асцярожна стукае ў дзверы, успарола яго з ложка. He надта ўзрушыў Яная і кароткі аповед пра тое, што змусіла ягоных сяброў тут апынуцца. Ён толькі і сказаў Архелаю:

— Я цябе папярэджваў...

Янай пагадзіўся, што ў мястэчку ўцекачам атабарвацца нельга, бо гэта тоіць небяспеку не толькі для іх, але і для Янаевай сям'і. Задуму пра хованку ў адной з пячор на ўзбярэжжы Янай таксама ўхваліў. Хоць адсюль да мора ўсяго з паўгадзіны хады, аднак не кожны чужынец-прыхадзень, нават ведаючы пра тыя пячоры, здолее да іх дабрацца па бездара-

жы. Зрэшты, цёмначы ды яшчэ без належнай падрыхтоўкі не варта было сунуцца туды і ім, местачкоўцам, хоць у дзяцінстве Янай і Пінхас аблазілі там усе даступныя для іх мясціны. Вырашылі перачакаць, пакуль хоць трохі развіднее, тым болей што належала вызначыцца, што рабіць з коньмі і куды падзець Вірсавію.

Пакінуць коней сабе Янай, вядома, не мог, хоць і хацелася: яны, коні, — выяўныя падказка, што ўцекачы тут усё ж пабывалі. Слушную думку выказаў Пінхас:

— А давай іх з сабою прыхопім. Дзе-небудзь на паўдарозе, у зацішнім месцы, спутаем дый навяжам. Ты колькі дзён будзеш ім корм падносіць, а калі пераследнікі схлынуць, дык і дадому забраць можна. Karo ўжо тады баяцца?..

Янаю задума спадабалася: той з местачкоўцаў, хто меў каня, лічыўся амаль што багацеем.

Пакідаць Вірсавію ў мястэчку нельга — гэта бясспрэчна. Хоць і злагадна жывецца ёй у бабулі Хавы, аднак жа хто яго ведае, што наўмеўякога-небудзь мясцовага зламысніка: возьме дый шапне прыхадням пра дачку хрысціянскага епіскапа...

Як ні мазгавалі, а ўсё адно выходзіла, што Вірсавію трэба браць з сабою. Архелай у душы гэтаму нават парадаваўся. Эйлат пашыбавала да хацінкі бабулі Хавы, балазе месцілася яна непадалёку. Неўзабаве вярнулася разам з Вірсавіяй. Па дарозе паспела расказаць, якая прыгода чакае яе наперадзе.

Дзяўчына галубкаю кінулася ў абдымкі Архелая, і яны мілаваліся-цалаваліся да тае пары, пакуль Янай не буркнуў:

— Годзе ўжо! У вас яшчэ будзе столькі часу, што абрыднуць адно аднаму паспееце... Вунь і віднець пачало...

I праўда: цемра спакваля распаўзалася, зоркі на небе паступова затухалі. Час выпраўляцца ў дарогу.

Вялікага рыштунку з сабою не бралі — толькі запасы харчу на тры дні. Пінхас і Янай ведалі, што рознае гаспадарчае драбязы ў пячорах удостатку, бо ў іх людзі хаваліся ад заваёўнікаў на працягу многіх вякоў1.

Пакінуўшы, як і задумалі, коней у ціхай цясніне, яны дабраліся да пячор, калі ўжо можна было разгледзець не толькі

1 Сучаснымі археолагамі ў пячорах знойдзены нават гаспадарчыя прадметы ізраільска-іудзейскага перыяду (VII в. да н.э.)

абрысы скал і крутых абрываў, але й такія-сякія дэталі.

У скале, якая круга, амаль пад прамым вуглом, навісала над безданню, віднеліся дзіркі — болылыя і меншыя, дыяметрам ад дзесяці да дваццаці метраў. Здалёк яны нагадвалі ластаўчыныя кропачкі-гнёзды ў абрывістым беразе ракі.

— I як жа мы туды патрапім?! — здзіўлена ўсклікнула Вірсавія.

— I сапраўды, каб да іх дабрацца, патрэбны крылы, — падтрымаў яе Архелай.

— А людзі ж неяк дабіраліся, — усміхнуўся Янай.

— He ўяўляю, як гэта ім удавалася...

— Спосаб адзін, — патлумачыў Янай. — На вяршыні скалы замацоўвалася вяроўка, а яшчэ лепш — вяровачная лесвіца, а другі яе канец скідваўся ўніз. Па гэтай вяроўцы, абматаўшыся ёю, і спускаліся да пячоры.

— Дык да яе ж зверху метраў пяцьдзясят будзе, a то і болей, — не паверыў сваім вушам Архелай. — Гэта ж якой даўжыні вяроўка трэба! Дый небяспечна вельмі. Можна ж у любы момант сарвацца...

— Усякае бывала, — пацвердзіў Янай. — Але іншае надзейнае хованкі тут няма. Зрэшты, мы па вяроўках спускацца не будзем, — паспяшаўся ён заспакоіць Вірсавію, якая, уявіўшы, што за прыгоду давядзецца перажыць, ажно збялела тварыкам. — Есць некалькі пячор, да якіх можна дабрацца сваім ходам. Пайшлі туды, — паказаў ён пальцам некуды ўбок.

Учацвярых яны прабіраліся па камянях яшчэ колькі часу, пакуль Янай упэўнена не мовіў:

— Тут!

— Што "тут"? — з недаўменнем зірнуў на яго Архелай, бо скала, на першы погляд, і ў гэтым месцы была гэткаю ж абрывістаю, як паўсюль.

— Тут будзем спускацца.

Янай падышоў да самага краю скалы, дзе ўгрызаўся ў камень адзінокі куст, і, сагнуўшыся, рукою адгарнуў ягонае ссохлае голле. Толькі цяпер Архелай і Вірсавія заўважылі, што ўніз са скалы спускаецца ледзь прыкметная сцежка. Ступаць на яе таксама было страшна, але ж людзі колісь неяк хадзілі...

Першым зрабіў крок уніз Янай, за ім — Архелай і Вірсавія, і ўжо ззаду, на ўсялякі выпадак прытрымліваючы дзяўчыну за край адзежы, — Пінхас. Асцярожна намацваючы выступыкамяні, на якія можна было паставіць нагу, яны рухаліся павольна, прычым туды-сюды ў розныя бакі — іначай з такога крутога абрыву спусціцца немагчыма. Таму, хоць ад краю скалы да пячоры было з паўсотні метраў, насамрэч яны пераадолелі трыста і прабіраліся, як падалося Вірсавіі, цэлую вечнасць.

Нарэшце Янай, а затым і астатнія, адштурхнуўшыся нагамі ад вытыркнутага са скалы пляскатага каменя (як быццам прырода прыдумала яго знарок!), апынуліся ў пашчы досыць 'шырокае пячоры.

Пачало ўжо ўзыходзіць сонца, і першыя ягоныя промні хлынулі ў глыбіню пячоры, балазе яна знаходзілася акурат на ўсходнім баку скалы. Так што хоць і ў паўзмроку, аднак можна было разгледзець усё, што ў ёй знаходзілася.

Пячора доўжылася больш як на трыццаць метраў, дый у вышыню выглядала прасторнай: да яе "столі" нават тры чалавекі, калі іх паставіць адзін на аднаго, наўрад ці дасталі б. Абапал сцен стаялі скрыні, збаны, дый увогуле розныя пасудзіны. Пазней, калі Архелай і Вірсавія трохі абжывуцца, чаго толькі ў іх не знойдуць’ Ад медыцынскіх прыстасаванняў да ўсякай лішняй, на першы погляд, драбязы: кольцы, грэбні, тканіна, абутак, сякеры, іголкі, цвікі — усяго не пералічыць. Нават дзве прасніцы знайшла Вірсавія ў аддаленым кутку. Выглядала на тое, што некалі людзі жылі тут гадамі, таму мелі пры сабе ўсё, што патрэбна для гаспадаркі і прыстойнага існавання.

Але найбольш узрушыў маладзёнаў пяціметровы басейн глыбінёю ў рост чалавека, які месціўся з прыхаду пячоры. Па ўсім было бачна, што ён — рукатворны: дажджавая вада паступала сюды праз вертыкальны сцёк з прыстасаваннем для адстою, а сцены басейна былі па-майстэрску атынкаваныя. Ды ў такіх умовах можна жыць нават лепей, чым у якім-небудзь занядбаным мястэчку!

— Ну, вы тут абжывайцеся, а мне трэба тэрмінова вяртацца, — сказаў Янай. — Вось-вось могуць аб'явіцца пераследнікі,

і лепей, каб я на той час быў дома. Як толькі яны схлынуць, я да вас зазірну...

Фрыкс і яшчэ два дзясяткі коннікаў пераадолелі шлях хутчэй, чым уцекачы. Яны не абміналі паселішчаў, не спыняліся. Калі наперадзе паказаліся абрысы патрэбнага мястэчка, Фрыкс загадаў усім спыніцца, патлумачыўшы:

— Нам няма сэнсу ўрывацца туды з наскоку і нахрапам шукаць Архелая да Пінхаса. Наробім вэрхалу, і ўцекачы дзенебудзь схаваюцца ці прытояцца — паспрабуй іх потым выкалупі. Чакайце тут, а мы з Сасонам, — Фрыкс кіўнуў на гэткага ж, як сам, барадатага конніка, — зазірнем у мястэчка і паспрабуем выведаць, дзе знайшлі прытулак уцекачы, калі яны тут увогуле ёсць...

Фрыкс абраў Сасона нездарма. Яшчэ набіраючы хеўру для пагоні, ён палічыў, што варта прыхапіць каго-небудзь з іудзеяў, якому зносіцца з супляменнікамі будзе лацвей. Бо яшчэ немаведама, як паставяцца месцічы да чужынцаў-наймітаў, калі давядзецца гвалтам забіраць Пінхаса: усё-ткі зямляк.

Аддзяліўшыся ад гурмы, два коннікі паскакалі ў мястэчка. Дзень ужо ўбіраўся ў сілу, і вулкі большасцю былі пустымі, бо дарослыя (зрэшты, як і падлеткі) шчыравалі ў полі — конча паспела пшаніца. I толькі ў глыбіні паселішча Фрыкс згледзеў плойму дзяцей, якія пад наглядам пульхнацелай маладзіцы забаўляліся, бегалі каля падворка.

— Кіруем да іх, — сказаў Сасону Фрыкс. — Размову будзеш весці так, як я табе наказаў.

Сасон у знак згоды моўчкі кіўнуў галавою.

Маладзіца, згледзеўшы коннікаў, якія кіраваліся да яе, загалёкала:

— Дзеці! А ну хутчэй у двор! Хутчэй, я кажу!

Жэўжыкі ці былі дужа паслухмянымі, ці проста спалохаліся незнаёмых барадатых дзядзькоў, але дружна, як парасяты ў загарадзь, шмыганулі ў варотцы. Маладзіца ж, не хаваючы трывогі, засталася чакаць, пакуль коннікі наблізяцца. У яе былі падставы для хвалявання. У мястэчку толькі і гаварылі пра блізкую вайну, а дзецюкі не сумняваліся, што з дня на дзень паступіць загад на агульны збор. Усе былі да яе гатовыя, аднак

разлічвалі, што паспеюць сабраць ураджай, каб сем'і, калі іхнія кармільцы і загінуць на той вайне, хоць на першым часе не сканалі з голаду. I вось падобна, гэтыя коннікі акурат і прывезлі вестку аб зборы...

Аднак, павітаўшыся, адзін з барадатых коннікаў нечакана для маладзіцы загаманіў на іншую тэму:

— Скажы, гаспадынька, а дзе тут Пінхас жыве?

— Пінхас? Які Пінхас? — няўцямна перапытала жанчына, узрадаваная тым, што шукаюць не Яная, які ўзначальваў мясцовых апалчэнцаў, а некага іншага. — У нас людзей з такімі імёнамі шмат...

— Ну як табе патлумачыць... Той Пінхас, якога мы шукаем, тут ужо даўно не жыве. Але сядзіба ж, мусіць, засталася. Гэты Пінхас гадоў дваццаць як з вашага мястэчка сышоў...

— Ну, калі дваццаць, дык я такога не помню, — перабіла Сасона маладзіца. — Яшчэ ж зусім малая была...

— Ты паслухай. Гэта ж не просты Пінхас. Ён пры самім Акібу — чула пра такога? — служыў... служыць. He можа быць, каб пра такога выбітнага земляка ў мястэчку не чулі, не ведалі.

— Можа, хто і ведае... А я мужыцкімі справамі не цікаўлюся, — было відавочна, што жанчына не хлусіць, і Фрыкс ужо даў пазнаку Сасону, што толку ад яе не даб'ешся, трэба пашукаць некага іншага, аднак маладзіца, засмучаная тым, што не змагла дагадзіць незнаёмцам, якія не прынеслі благое весткі, раптам зашчабятала:

— А нашто вам той Пінхас? Можа, я каго лепшага падкажу?

— Галоўны ахоўнік Пінхас адпрасіўся ў Акібы на тыдзень, каб напярэдадні вялікай вайны пабыць на радзіме, — цярпліва патлумачыў Сасон. — Але становішча памянялася. Акіба тэрмінова заве Пінхаса да сябе. Вось мы па яго і завіталі... Так што нікога лепшага ты нам падказаць не можаш.

— Падумаеш, галоўны ахоўнік Акібы! — не сунімалася маладзіца. — Да нас і болей важныя птушкі заляталі! Вунь нават Архелай, памочнік самога Бар Кохбы, тут жыў! — апошнія словы ўжо ляцелі наўздагон, але вушы Фрыкса ўсё-ткі іх пачулі.

— Тпр-р-р-у! — рэзка нацягнуў аброць фрыгіец і завярнуў

каня назад. — Што ты сказала? Архелай? Ён тут жыў? I ты яго бачыла?

— А то як жа’ Во, як цябе, бачыла. Харошы хлопец. I дзеўка ягоная, Вірсавіяй завуць, харошая, дарма што хрысціянка. Л юдзі казалі, што гэты Архелай нешта са сваім начальнікам не падзяліў, дык і перабраўся сюды. Але потым быццам бы Бар Кохба свайго памочніка прабачыў, дык ён зноў у Ерусалім падаўся — яшчэ і тыдня не прайшло як паехаў. Нашыя мужыкі ваяваць не надта хочуць, а ён проста рваўся ў бой... Мы яго ўсім мястэчкам праводзілі.

— Ну, праводзілі, а далей што? Пасля тых праводзінаў ты яго болей не бачыла? — Фрыкс не мог стрымаць хвалявання, і маладзіца гэта заўважыла, яе сэрца кальнула яшчэ лёгкае, але нядобрае прадчуванне: ці не ляпнула яна што-небудзь лішняе?

— Як я магла яго бачыць? Ён жа з'ехаў...

— Што, разам са сваёю дзеўкаю?

— Ды што ты? Якая з дзеўкі ваяка? Тут яна... — маладзіца ўжо конча ўцяміла, што наплявузгала незнаёмым людзям зашмат, і прыкусіла язык. — А навошта вы пра іх распытваеце?

— Ды ты не хвалюйся. Архелай — мой сябар. Я ведаю, што ён у Ерусаліме, зноў пры Бар Кохбу служыць, — наколькі мог, лагодна і пранікнёна загаварыў Фрыкс. — Проста ў Ерусаліме пасля ягонага вяртання мы не паспелі пабачыцца: то ён куды з'едзе, то мяне куды пашлюць. А вось буду праз два-тры дні ў горадзе, дык, мусіць жа, абавязкова сустрэнемся. Уяўляеш, гаспадынька, як ён узрадуецца, калі перадам прывітанне ад ягонае любімае дзяўчыны? А можа, тая Вірсавія і паслаць Архелаю што-небудзь захоча, рэч якую... Дык дзе яна жыве, ягоная Вірсавія, у каго?

Жанчына, падобна, паверыла і паказала пальцам на другі канец вуліцы:

— Вунь там, на ўскраіне. Адтуль — чацвёртая хата. Вы яе адразу распазнаеце — самая нехлямяжая. У ёй бабуля Хава жыве. Там Вірсавію і знойдзеце, калі на жніво разам з усімі не падалася...

— Дзякуй табе, гаспадынька! — крыкнуў Фрыкс, пускаючы каня ўгалоп. — Ты шыбуй да нашых, няхай падступаюцца да

тае хацінкі, — ужо на скаку загадаў ён Сасону. — Перш чым зайсці ў хату, трэба абкласці падворак так, каб ніводная мыш адтуль не вышмыгнула. А я пакуль здалёк паназіраю...

Маладзіца, якая пільна пазірала ўслед коннікам, з неўразуменнем згледзела, што адзін з іх супыніўся паблізу хаты бабулі Хавы, але чамусьці з каня не злазіць, а другі падаўся далей, за ваколіцу. Праз некалькі хвілінаў ён вярнуўся ў атачэнні цэлай зграі коннікаў, якія таропка пачалі спешвацца каля бабулінага падворка і абступаць яго з усіх бакоў. Цяпер да розуму жанчыны дайшло, што ніякія гэта не сябры Архелая, што Вірсавіі пагражае небяспека, і яна, цыкнуўшы на дзяцей, каб сядзелі ў хаце, подбежкам, уздоўж агароджы кінулася да перадгор'я, дзе месціліся надзелы...

Фрыкс ужо быў упэўнены, што Архелай і Пінхас знаходзяцца тут, у мястэчку, і, хутчэй за ўсё, менавіта ў гэтай нягеглай хацінцы — адпачываюць-адлежваюцца пасля цяжкай дарогі. А як жа інакш? He мог жа Архелай падацца ў другое месца, не прыхапіўшы з сабою сваю каханку... Фрыкс прадбачыў, што ўцекачы могуць аказаць супраціў. Каб пазбегнуць гэтага, трэба было заспець іх знянацку. Як толькі ягоныя ваяры абсталі падворак, Фрыкс нагою выбіў хліпкія дзверцы і першым (а следам і яшчэ чацвёра) уляцеў ў хацінку, на хаду азіраючыся па баках. Дзіўна, але ўсярэдзіне нікога не было, і толькі ўгледзеўшыся ў паўцемрадзь, Фрыкс заўважыў у кутку ссохлую чалавечую істоту, якая ціснулася да сцяны і, падобна, калацілася ад страху.

— Ты — Хава? — гаркнуў у той бок Фрыкс. — А дзе Вірсавія? Дзе астатнія?

Бабуля настолькі спалохалася, што не магла вымавіць ні слова. Яна яшчэ раней скмеціла праз вакенца двух коннікаў, якія спярша праімчалі міма яе хаты, затым вярнуліся, а неўзабаве коннікаў стала гэтак шмат, што яны запрудзілі ўсю вуліцу. Хава была разумнаю жанчынаю, нават хітраю: неўладкаванае асабістае жыццё з-за калецтва давала шмат часу для роздумаў і назіранняў. Вось і цяпер Хава адразу здагадалася, чаго завіталі сюды гэтыя прыхадні. Зрэшты, і Эйлат, калі сёння ў прыцемках забірала Вірсавію, наказала ёй: "Пра дзеўку нікому чужому не кажы. Куды пайшла, з кім... Дый увогуле, калі хто

будзе пытацца, не прызнавайся, што Вірсавія тут жыла..." Бабуля Хава разумела, для чаго трэба гэтак рабіць, бо за доўгія месяцы, праведзеныя сам-насам з Вірсавіяй, дзяўчына стала для яе самым родным чалавекам, радней, чым дочкі ці ўнучкі, тым болей што іх у Хавы ніколі і не было... Дый Архелая яна ўпадабала. Хіба ж можна нашкодзіць ім? Хай яе самую хоць на кавалкі разарвуць, усё адно жыць засталося няшмат, але яна Вірсавію і Архелая не выдасць.

Перасіліўшы страх, бабуля ступіла з кута і незадаволена, без дрыжыкаў у голасе мовіла:

— Нікога, акрамя мяне, тут няма і ніколі не было. А вы хто такія? Што вам трэба?

Фрыкс, разгледзеўшы гарбатую істоту з пахіленай набок галавою, нават сам спалохаўся, адхінуўся назад. Адначасна ён яскрава ўсвядоміў, што ад гэтае нямоглае калекі сілком нічога дабіцца не ўдасца, трэба шукаць да яе нейкі іншы падыход. A яшчэ Фрыкс падумаў: магчыма, Архелай і Пінхас не паспелі сюды дабрацца, ён апярэдзіў іх, што не ўздзіў: гэтак перліся ўсю дарогу... I Фрыкс раптам зарагатаў на ўсю глотку:

— А што, бабулечка, няблага мы пажартавалі? Мусібыць, спалохалася трохі? Ну, прабач, калі хапілі лішку... А між тым, нас сюды Архелай прыслаў. Самому яму няма калі — усё-ткі пры начальстве служыць, — дык мне, во, даручыў Вірсавію ў Ерусалім даставіць. He магу, сказаў, без каханай дзяўчыны ні дня пражыць, вязіце яе сюды...

— Гэтак? — зусім супакоіўшыся, Хава зыркнула на прыхадня спадылба. — Толькі не ведаю я ніякай Вірсавіі — і чуць пра яе не чула. I што ж гэта за дзеўка такая, не раўнуючы царэўна, калі яе трэба ў такой свіце суправаджаць? А можа, пад канвоем? — уваччу бабулі з'явілася хітрынка.

Фрыкс заўважыў яе і таксама паспрабаваў пажартаваць:

— А чаму б і не пад канвоем? Кажуць, Вірсавія такая прыгажуня, што свет не бачыў. Дык, крый божа, па дарозе якому маладзёну захочацца яе адбіць ці скрасці...

— А дзверы навошта зламаў? — нечакана пасуровела Хава.

— Ды што тыя дзверы? — Фрыкс усё яшчэ спадзяваўся ўлагодзіць старую і трымаўся на жартаўлівай хвалі. — Mae хлопцы зараз жа новыя паставяць. Дык дзе, бабулька, Вірсавія?

— Я ж табе ясна сказала: не ведаю я ніякай Вірсавіі! I нікога ў гэтай хаце не было — адна векавую! Каму я трэба?

— I сапраўды, — адчуўшы, што па-харошаму з гэтую каргою паразумецца не атрымаецца, зласліва працадзіў скрозь зубы Фрыкс. — Я паспрабую высветліць, чаму Архелай і Вірсавія знайшлі прытулак у цябе і кім ты ім даводзішся. А можа, ты Пінхасу якая радня? Помніш пра такога? Павінна помніць! Ты ж сказала, што тут звекавала. Апошні раз прапаную: раскажы ўсё як ёсць, інакш пашкадуеш, што на свеце жывеш...

— Чаго ты да мяне прычапіўся? Адна я жыву, адна...

У тым месцы паміж плячэй, дзе ў старой вытыркаўся горб, Фрыкс жменяю згроб ейную кашулю і лёгка прыўзняў хударлявае цельца над падлогаю.

— Дык не прызнаешся?

— Пусці, абоўдзіла! — ненавісна прашамкала бабуля.

Фрыгіец з агідаю, як кавалак гною, шпурнуў цельца да сцяны. Бабуля, мусіць, моцна ўдарылася, застагнала.

Акурат у гэтую хвіліну ў хаціну заскочыў Янай. Ён толькі што вярнуўся ад пячор і, здалёк убачыўшы каля цётчынага падворка цэлы табун коней, доўга не разгадваў, каму яны належаць. Аднаго толькі не мог зразумець: як гэта пераследнікі так хутка вылічылі, дзе жыла Вірсавія? Але ж марудзіць нельга, мусіць, яны ўжо вымагаюць у цёткі звесткі пра ўцекачоў.

— Што тут робіцца? Завошта здзекуецеся са старога чалавека? — з парога крыкнуў ён.

— А ты хто такі? — павярнуўшы да Яная толькі галаву, пагардліва запытаўся Фрыкс.

— Сваяк ейны. Тут, непадалёку жыву.

— Сваяк, кажаш? Ну то хадзем у двор, — Фрыкс паказаў рукою на праём, побач з якім на адной зашчэпцы віселі-гайдаліся сарваныя дзверы. — Цеснавата тут.

Ужо на падворку, пры дзённым святле добра разгледзеўшы Яная, Фрыкс запытаўся:

— Нешта мне тваё аблічча знаёмае. Дзе я мог цябе бачыць?

— Ведама ж дзе — у войску. Я ў Бар Кохбы са сваім атрадам служыў.

— А-а, тады зразумела. I на Егіпецкі легіён хадзіў?

— Хадзіў.

— Хвалю. Паважаю. А завуць як?

— Янай.

— Дык вось, Янай, бачу я, наш ты чалавек, тым болей заслужаны. Помач твая трэба. Прычым не мне асабіста. Сам Бар Кохба і рабі Акіба нас сюды прыслалі. Ёсць падставы лічыць, што ў тваім мястэчку хаваюцца два небяспечныя злачынцы...

— Якія злачынцы? У нас спакон веку нават ніводнага злодзея не было!

— Магчыма, злодзеяў і не было, а вось дзяржаўны злачынца ўжо ёсць! Свайго земляка Пінхаса помніш? Пры Акібу аціраўся... Ён падмануў варту, выкраў яшчэ аднаго злачынца, і разам яны ўцяклі. Акіба лічыць, што сюды.

— А хто ж другі злачынца? — зрабіўшы прастакаваты выгляд, пацікавіўся Янай.

— Ты яго таксама ведаеш. Архелай, ад'ютант Бар Кохбы.

— Няўжо? I што ён такога ўчыніў?

— Доўгая гісторыя. А калі коратка, дык майго камандзіра нізавошта забіў. Але не будзем пра гэта. Ты лепей скажы, ці не аб'яўляліся ў вашым мястэчку гэтыя Архелай і Пінхас?

Янай усё яшчэ не спускаў з твару ўдаванага здзіўлення:

— He, не аб'яўляліся. Я іх увогуле апошнім разам бачыў толькі там, у Ерусаліме.

— I не хлусіш? — Фрыкс насцярожыўся, бо гэта быў відавочны падман.

— А нашто мне хлусіць?

— Дык ты, можа, і Вірсавію, дзеўку Архелая, не ведаеш?

— А скуль мне ведаць?

— I не жыла яна тут са сваім Архелаем апошнім часам?

Янай зразумеў, што фрыгійцу ўжо ўдалося нешта ў некага выведаць, таму трэба было тэрмінова мяняць тактыку.

— Ці мала хто тут жыў... — пачаў ён, але дагаварыць не паспеў: Фрыкс з усяе сілы ўвагнаў свой кулак-кувалду ў ягоны твар. Удар заспеў Яная знянацку, таму ён, адляцеўшы на два метры, гулка, усім целам гупнуў на зямлю.

Фрыкс не змог стрымаць лютасці, бо да яго конча дайшло, што і во гэты "былы ваяка", як і тая старая, будзе прыкідвацца

дурнем, тлуміць яму галаву, хоць, хутчэй за ўсё, ён акурат і хавае ўцекачоў.

— Дык кажаш, што нічога не ведаеш? — пагрозна рыкнуў Фрыкс і памкнуўся да ляжачага Яная, каб дадаць яму насаком, але, нібы выскачыўшы з-пад зямлі, дарогу яму пераградзіў Рам, адзін з двух ахоўнікаў Бар Кохбы, якіх Сімон выправіў з фрыгійцамі і наказаў ім: "Hi ў якім разе не дазваляйце Фрыксу ўжываць сілу супраць жыхароў! Калі што — потым скажаце мне". Яшчэ зусім нядаўна Архелай быў камандзірам Рама, амаль аднагодкі, яны мелі сяброўскія стасункі, і Рам у душы радаваўся, што Архелаю ўдалося ўцячы, таму загад Бар Кохбы ён успрыняў з неахвотаю: выходзіць, яму даручана злавіць і падвесці да плахі свайго таварыша...

— Стаяць! Табе не дазволена распускаць рукі! — крыкнуў Рам, узяўшы фрыгійца загрудкі.

— Прэч з дарогі, смаркач! — рыкнуў на яго Фрыкс і, як пушынку, адштурхнуў убок.

Прынамсі, наблізіцца да Яная ён усё ж не паспеў: напярэймы кінуліся два фрыгійцы, павіслі на плячах. I не таму, што ім было шкада гэтага местачкоўца (пры іншых абставінах яны і самі "змясілі б яго на цеста"), проста паплечнікі Фрыкса, у адрозненне ад свайго камандзіра, якому лютасць засціла белы свет, бачылі, што каля падворка сабраўся досыць шматлікі натоўп, і ён павялічваўся з кожнаю хвілінаю — людзі подбежкам набліжаліся аднекуль з ускраіны, трымаючы ў руках хто касу, хто сякеру. Калі Фрыкс "заехаў у зубы" Янаю, самаму паважанаму чалавеку ў мястэчку, натоўп памкнуўся яму на падмогу, але астатнім фрыгійцам пры дапамозе зброі ўдалося яго стрымаць. Другога націску фрыгійцы не вытрымалі б, бо нейкі маладзён (а гэта быў Нахум) кінуў кліч:

— Мужыкі, ці ж мы самі не ваявалі? Хіба ж у нас зброі нямашака? Бяжыце па хатах ды хапайце свае мячы! Няўжо ж мы не абаронім свайго таварыша?

I што зусім напалохала фрыгійцаў — бальшыня дзецюкоў кінулася ў блізкія і далёкія двары...

Нарэшце і Фрыкс дапяў, якая небяспека ім пагражае: два дзясяткі ягоных ваяроў — нішто супраць безлічы гэтых галадранцаў, тым болей што яны ўжо маюць пэўныя баявыя навыкі.

— Супакойцеся! — прымірэнча крыкнуў Фрыкс. — He трэба хапацца за зброю! Я тут па загадзе Бар Кохбы! Вы што, супраць улады пайсці намерыліся?

— Мы не ведаем, што табе загадаў Бар Кохба, але збіваць нашых людзей не дазволім! — гучна адказаў Нахум, якому Малка паспела ўжо прынесці меч з упрыгожанаю басмою рукаяткаю.

Натоўп абуральна загуў. Янай ужо стаў на ногі, абтрасаючы з вопраткі пыл, моўчкі патупаў да сваіх людзей.

— Мы прачулі, што ты пра Архелая ды нашага Пінхаса распытваеш. А яшчэ Вірсавію шукаеш, — здалёк працягваў перамовы Нахум. — Так ці не?

— Так.

— Дык я табе ад імя ўсіх скажу. Сапраўды, жылі тут Архелай і Вірсавія. Нам усё роўна, што вы з ім там, у Ерусаліме, не падзялілі, а для нас ён нічога благога не зрабіў. Ён нават ваяваць зноў падаўся. Дык чаго вы тут яго шукаеце? Я асабіста болей яго не бачыў — магу Богам паклясціся. Дый іншыя таксама. I Пінхасава хата ўжо каторы год пустая стаіць. Можаце самі ўпэўніцца. А супраць улады мы нічога не маем, мы за яе змагаліся. Так што, каб і хацелі вам памагчы, дык не здолеем. Так і скажы Бар Кохбу...

— Ну, што Архелая вы болей не бачылі, я магу яшчэ паверыць... Але ж ён — дзяржаўны злачынца, яго паўсюль расшуквалі, а вы далі яму прытулак. Як гэта разумець? — Фрыкс ужо зусім супакоіўся і паспрабаваў скіраваць размову ў мірнае рэчышча.

— А хіба ў Архелая на ілбе было напісана, што ён злачынца? Мы нічога не ведалі! — выставіў свой аргумент Нахум.

— Хай сабе і так. Аднак жа цяпер памагчы вы нам можаце. Я наконт Вірсавіі. Дзе яна? У каго хаваецца?

Натоўп зноў загаманіў, загуў, пакуль дзябёлая жанчына ззаду на ўсю моцу свайго голасу не агучыла агульнае пытанне:

— А нашто вам Вірсавія? Чым яна ўладзе нашкодзіла? Вы што, з жанчынамі ваяваць намерыліся? Ідзіце, вунь, з рымлянамі ваюйце, a то яны хутка дасюль дабяруцца...

Фрыксу не было чым запярэчыць. He мог жа ён, насамрэч, сказаць, што збіраецца зрабіць Вірсавію закладніцай, і на такую

прынаду абавязкова "клюне" Архелай. Просты, шчыры местачковы люд — і гэта Фрыкс добра разумеў — успрыме ягоны довад як подласць. I ён выклаў свой апошні козыр:

— А вы хоць ведаеце, што гэтая Вірсавія — хрысціянка? I не проста хрысціянка, а дачка самога іхняга епіскапа!

Пасля гэтых слоў людзі прыціхлі. Усе ведалі, што ў Іудзеі хрысціяне паўсюль трапілі ў няміласць, іх пераследуюць, а дзенідзе і забіваюць... Дык жа не варта, мусіць, ісці супраць дзяржаўнае палітыкі... I ўсё-ткі нехта з натоўпу падаў нясмелы голас:

— I што з таго, што Вірсавія — хрысціянка? Вунь і ты ж таксама не іудзей, а ўсё адно з намі ў адным кагале...

— I праўда!

— Слушна сказана! — пачулася з усіх бакоў, а затым і ўвогуле загучалі катэгарычныя воклічы:

— He выдадзім вам Вірсавію!

— Шуруйце адсюль, пакуль цэлыя!

Цяпер ужо Фрыкс зусім упэўніўся: давядзецца пакінуць мястэчка ні з чым. Пагоня не ўдалася. I самае галоўнае, што ён не зможа пераканаць Бар Кохбу і Акібу, каб жыхары гэтага мястэчка былі як след пакараныя. Што Архелай і Пінхас хаваюцца ці будуць хавацца недзе тут, у Фрыкса сумневу не было. Але ж ніякіх доказаў у яго няма. Паставіць у правіну местачкоўцам тое, што яны не выдалі хрысціянку? Але ж іх, хрысціян, ёсць яшчэ ўдостатку па ўсёй Іудзеі...

— Па конях! — злосна-змрочана скамандаваў Фрыкс. — Вяртаемся ў Ерусалім!

Акіла нагадвае пра сябе

Калі Фрыкс, вярнуўшыся ў Ерусалім, распавёў Бар Кохбу і Акібу пра няўдалую пагоню, тыя хоць і выказалі прыкрасць, але надта на гэтым не засяроджваліся. Іх ужо хвалявала іншая абставіна, ад якой залежаў лёс не аднаго-двух чалавек, a будучыня ўсяе Іудзеі.

Зусім нечакана, літаральна за лічаныя дні, становішча "на фронце" карэнным чынам змянілася — рэзка пагоршылася. 3

неймавернымі высілкамі і стратамі акупаваўшы Галілею, у Самарыі рымляне амаль не сутыкнуліся з супрацівам, прайшлі яе, як нож скрозь масла. I гэтаму меўся пэўны вытлумак.

Хоць самарыцяне, на першы погляд,і падтрымалі паўстанне, аднак не з-за "вялікай ідэі" аднаўлення Ізраільска-іудзейскага царства, а з-за таго, што адчулі часовую слабіну Рыма і паспяшаліся ёю скарыстацца. У войска яны ішлі з вялікаю неахвотаю, а часцей за ўсё дык пад прымусам (гэтак жа, дарэчы, як і хрысціяне). Таму, калі ўзнікала патрэба па-сапраўднаму ваяваць, многія самарыцяне кідалі зброю, адмаўляліся абараняць свае гарады і мястэчкі, якія, часцей за ўсё, рымляне бралі без бою.

Бар Кохба разлічваў, што ў яго яшчэ шмат часу, каб спярша даць магчымасць насельнікам сабраць ураджай, зрабіць належныя запасы харчу, і толькі потым ён планаваў спакойна, без мітусні сабраць войска. А тут — на табе! — заваёўнікі ўжо ўступілі ў межы Іудзеі.

Каб адразу ж накіраваць усё войска, якое мелася ў наяўнасці, на абарону паўночных гарадоў Іудзеі, і думаць не было чаго. У адкрытых бітвах рымскім легіёнам яно супрацьстаяць не зможа, і ў рэшце рэшт без абаронцаў застанецца сам Ерусалім.

Прынамсі, Бар Кохба пакуль што не прыйшоў да кончай высновы, ці варта абараняць Ерусалім увогуле. Святы горад, безумоўна, быў сэрцам Іудзеі, сімвалам дзяржаўнасці і еднасці, але як крэпасць не меў ніякага стратэгічнага значэння. Разбураныя сцены ды дзе-нідзе ўзведзеныя абарончыя ўмацаванні наўрад ці стануць перашкодай для штурмавых атрадаў Севера...

Аднак жа і сядзець склаўшы рукі, чакаць, пакуль рымляне наблізяцца да Ерусаліма, не выпадала. Асобныя атрады Бар Кохба накіраваў у найбольш буйныя гарады на поўначы, дзе яны папоўнілі і ўмацавалі мясцовыя шэрагі абаронцаў1...

Пакуль вайна ішла за межамі Іудзеі, браты Эфраім і Манасія пачувалі сябе няблага. Служылі яны ў дапаможным атрадзе,

1 Паводле талмудычных дадзеных, для заваявання Палесціны рымскай арміі давялося вытрымаць больш за 50 бітваў з паўстанцамі.

можна сказаць, пры абозе. Ніякай вайсковай муштры яны не ведалі, толькі і быў адзін абавязак — ездзіць па мястэчках ды збіраць-звозіць харчовую даніну, якою былі абкладзеныя ўладальнікі зямельных надзелаў. Спярша ўсё звозілася ў Ерусалім, дзе былі пабудаваныя агромністыя сховішчы. А пазней, калі вайна падступілася зусім блізка, атраду чамусьці было загадана бальшыню абозаў накіроўваць у Тур-Сімон і Бетар. Братам гэта дало падставу для роздуму. Выходзіла, што справы ў Бар Кохбы — дрэнь, і на абарону Ерусаліма ён разліку не робіць...

Набліжэнне рымскіх легіёнаў выклікала ў душах братоў не толькі прыхаваную радасць, але і трывогу: чаго добрага, з-за навіслай небяспекі Бар Кохба вось-вось захоча ўзмацніць сваё войска і дасць у рукі зброю нават ім, "абознікам". I тады гамон. Удалося ацалець пры іудзейскім панаванні, затое давядзецца загінуць ад рук рымскіх легіянераў. Бо хто там у баі будзе разбірацца, свой ты ці чужы...

Эфраім і Манасія ўсур'ёз намерыліся даць з Ерусаліма драпака і выправіцца ў родную Самарыю, ужо занятую рымлянамі. Аднак іхнія планы нечакана парушыліся.

Аднаго разу, калі браты без асаблівай патрэбы сноўдаліся па рынку, нехта зачапіў сваім плячом руку цыбатага Манасіі, у якой ён трымаў два лімоны, толькі што прыкупленыя ў аднавокага гандляра. Лімоны выслізнулі са жмені, Манасія гучна вылаяўся і, кінуўшы злосны позірк на цельпукаватага няўклюду, хуценька прысеў на кукішкі, каб падняць жоўта-зялёныя плады, але схапіў толькі адзін, а другі пакаціўся па зямлі. Да яго кінуўся той самы няўклюда і, своечасова выхапіўшы з-пад нечых ног, з вінаватаю ўсмешкаю працягнуў лімон Манасіі.

— Прабач, брат... — мовіў ён, пільна пазіраючы ў вочы самарыцяніна.

Твар няўклюды здаўся Манасіі вельмі знаёмым. Пакуль ён спрабаваў згадаць, дзе мог раней сутыкацца з гэтым чалавекам, той сам даў падказку:

— Што, не пазнаеш? Мы з табою разам на Галгофе працавалі...

— На якой Галгофе? — насцярожыўся Манасія, бо падумаў, ці не правакацыя гэта...

— На той самай. Тады намі Акіла кіраваў...

— Акіла?! — вырвалася з грудзей Манасіі, і ён нават спалохаўся, што гэтае імя выгукнуў залішне зычна: крый божа, пачуў хто небудзь старонні.

— Так, Акіла, — сцішана паўтарыў няўклюда. — I зараз я тут па ягоным даручэнні...

У гэты момант да іх на сваіх кароценькіх ножках падкаціўся круглячок Эфраім, які дагэтуль беспаспяхова збіваў цану ў гандляра фінікамі.

— Ёсць праблемы? — голасна запытаўся Эфраім, скмеціўшы на твары брата нейкую занепакоенасць.

— Ды ёсць... Толькі ты цішэй трохі, — сказаў Манасія і ўжо амаль шэптам дадаў: — Гэты чалавек — ад Акілы...

— Во як! — Эфраіма, падобна, навіна не насцярожыла, a ўзрадавала. — Даўно пара...

— Можа, адыдзем у больш зацішнае месца? — слушна прапанаваў пасланец Акілы. — Ці мала хто тут боўтаецца...

— I то праўда, — пагадзіўся Эфраім. — Пайшлі адсюль...

Яны моўчкі пратупалі з паўсотні крокаў. Эфраім, які шыбаваў паперадзе і, пэўна ж, ведаў, дзе можна знайсці зацішны куток, завінуў у завулак-тупік, над якім навіслі і не прапускалі сонечнае святло сляпыя, без аконных праёмаў, сцены.

— Вось тут можна пагаварыць без боязі, — спыніўшыся, мовіў ён. — Дык ты ад Акілы, кажаш?

— Ад яго.

— А чым ты гэта можаш даказаць?

Незнаёмец усміхнуўся і выцягнуў з-пад вопраткі шэры мяшэчак, які, туга набіты, без сумневу, манетамі, крамяна зарыпеў у ягонай руцэ.

— Пазнаеце?

Як тут было не пазнаць! Такі ж мяшэчак з вышытай збоку літарай "А" Акіла кінуў ім пры апошняй сустрэчы, калі даваў заданне атруціць акведук.

— Гэта нам даплата за выкананую працу? — запытаўся Манасія.

— Здагадлівы. На, трымай, — і незнаёмец, як колісь Акіла, нібы не чалавеку, а сабаку, кінуў у бок Манасіі мяшэчак. Той спрытна злавіў яго на ляту, прыцмокнуў языком:

— Важкі... Гэта добра...

Эфраім, у адрозненне ад Манасіі, захаплення не выказаў. Ён, нашмат хітрэйшы і, можна сказаць, разумнейшы за прастакаватага брата, адразу ж даўмеў, што Акіла перадаў грошы не таму, што яму вельмі карцела аддаць абяцанае. Гэта ён мог зрабіць і апасля, пры асабістай сустрэчы, ці ўвогуле пакінуць іх з "кукішам". Анягож: справа зробленая, дык навошта яны цяпер, тыя самарыцяне, абыдуцца, грошы ні ў кога не лішнія... Калі ж Акіла паспяшаўся ім заплаціць, дык,трэба меркаваць, зноўу нечым на іх разлічвае. Эфраіму гэта было неўспадоб, рызыкаваць і далей яму не хацелася, тым болей што атрыманай "капейчыны" ім удостатку хапіла б для прыстойнага жыцця, асабліва, калі яны стануць рымскімі грамадзянамі, як паабяцаў Акіла.

— Гэта ўсё? — з надзеяй і насцярогай запытаўся Эфраім. — Акіла болей нічога не перадаў?

— Што ты маеш на ўвазе? Грошы? А хіба вам мала?

— Я не пра тое... Што ён перадаў на словах? Ці можам мы, нарэшце, пакінуць гэты абрыдлы горад? Мы збіраемся падацца насустрач рымскаму войску, бо тут заставацца небяспечна: у любы момант нас могуць паслаць на вайну. А там, чаго добрага, заб'юць — і нашто нам тады гэтыя грошы?

— He пашлюць і не заб'юць. Я, пакуль шукаў, выведаў, што вы ў гаспадарчым атрадзе аціраецеся. Каму патрэбныя такія "ваякі"? Акіла ж насамрэч што-кольвеч перадаў вам на словах. А менавіта — свой наступны загад. Вам належыць паранейшаму заставацца ў іудзейскім войску. Магчыма, вашая помач яшчэ спатрэбіцца...

— Што, зноў трэба некага труціць? — вочы ў Эфраіма зусім патухлі.

— Якраз і не. Ерусалім хутка будзе наш. Дык навошта рымлянам атручаныя акведукі?

— Калі ўжо пра Ерусалім размова зайшла, дык іудзеі, хутчэй за ўсё, яго абараняць не будуць, — уставіў слоўца Манасія.

— Чаму ты так лічыш?

— He я, а мы з братам. Апошнім часам нам часцей даводзіцца пастаўляць збожжа не сюды, а ў Бетар. 3 гэтага вынікае, што іудзеі рыхтуюцца да асады менавіта там...

— Малайчына! Хвалю за назіральнасць! Зрэшты, пра гэта рымлянам ужо вядома...

Падахвочаны пахвалою, Манасія паспяшаўся выкласці дадатковую інфармацыю:

— А яшчэ, акрамя Бетара, шмат прадуктаў завозіцца ў ТурСімон. Верагодна, і там іудзеі збіраюцца ваяваць доўга...

— Вось гэта ўжо цікава! Абавязкова распавяду Акілу... Цяпер, мусіць, і самі зразумелі, для чаго вам належыць не пакідаць іудзейскае войска. Рымлянам патрэбныя звесткі накшталт тае, што я пачуў пра Тур-Сімон. Зразумелі? Акіла так і загадаў: заставацца ў стане ворага да апошніх дзён. Узнагароду ж ён паабяцаў такую, што вам і не снілася...

— А як жа мы будзем перадаваць тыя звесткі, калі палічым іх вартымі? — ужо змірыўшыся з сумнаю непазбежнасцю, прыбітым голасам запытаўся Эфраім.

— Да вас будуць раз-пораз наведвацца. Ці я, ці хто-небудзь іншы. Так што да сустрэчы, — сказаўшы гэта, незнаёмец павярнуўся і таропка пашыбаваў з завулка, пакінуўшы братоў у глыбокім роздуме.

He злагада, а супрацьстаянне

Браты зрабілі правільную выснову, што іудзеі найперш збіраюцца абараняць Тур-Сімон і Бетар. Прынамсі, гэтае рашэнне прыняў толькі адзін чалавек — Бар Кохба. I пакуль што ён адзін ведаў пра гэта дакладна. Нічога нікому не патлумачыўшы, Сімон загадаў скіроўваць харчовыя плыні ў два гарады-крэпасці, мінуючы Ерусалім. Пра гэта не ведаў нават Акіба, бо не ўнікаў у вайсковыя і гаспадарчыя справы: пасля смерці Рашбі Сімон прыйшоў да галоўнага святара з "павіннай", яны паразумеліся, і Акіба цалкам даверыўся Бар Кохбу, разлічваючы, што той ніколі болей не прыме нейкага вызначальнага рашэння, не ўзгадніўшы з ім.

Так яно напотым і было. Аж да тае пары, пакуль перад Бар Кохбам не паўстала вострая дылема: абараняць Святы горад ці здаць яго без вялікае бітвы і тым самым зберагчы асноўныя сілы войска? Пасля доўгіх разваг Сімон выбраў другі варыянт.

Можна было б адразу ж пайсці да Акібы і выкласці яму ўсе свае довады, аднак Бар Кохба марудзіў з гэтым, адкладаў на

пасля. Ён проста разумеў, што ніякімі довадамі, нават самымі відавочнымі, не здолее пераканаць святара — Акіба іх проста не ўспрыме. Здача без бою Святога горада для яго, безумоўна, рэч болей жахлівая, чым уласная смерць. Але ж і Бар Кохба не хацеў адступаць ад свайго, бо лічыў прынятае рашэнне адзіна правільным. Хай сабе яно не гарантуе перамогі над рымлянамі, але ж дае хоць нейкі шанец прадоўжыць з імі барацьбу...

Дык навошта ісці на раздрай загадзя? Раз'ятраны Акіба можа "наставіць у колы палак", будзе ўсімі сіламі супрацівіцца ягонаму намеру. Гэтага, вядома ж, пазбегнуць немагчыма, але няхай вырашальная размова адбудзецца як мага пазней, каб святар паспеў зрабіць найменей шкоды для ягоных планаў.

Вось чаму падрыхтоўка двух крэпасцяў (асабліва Бетара) да абароны вялася Бар Кохбам як бы ўпотайкі. Прычым туды завозіліся не толькі харчовыя запасы. I ўдзень, і ўначы муляры, мабілізаваныя з паўднёвых раёнаў Іудзеі, умацоўвалі і нарошчвалі крапасныя сцены.

У рэшце рэшт, наспеў час, калі таіцца ад Акібы не было сэнсу. Бліжэй да ўзбярэжжа Міжземнага мора пасля працяглых асад рымляне ўжо захапілі Іопію, Лідду, Ямнію, Экрон. У цэнтральнай частцы — Антыпатрыду, Эфраім, Бет-Харон, Міхмас. Да Ерусаліма — рукой падаць...

Зрэшты, Акіба апярэдзіў Бар Кохбу — сам паклікаў для вырашальнай размовы. Сімон прадчуваў, што яму давядзецца вытрымаць "бітву" не менш жорсткую, чым з рымскім легіёнам...

За апошні час Акіба прыкметна схуднеў. Ён і раней не вызначаўся мажным целаскладам, а тут увогуле зрабіўся як шкілет: здавалася, толькі скура абцягвае ягоныя косці, твар пажаўцеў, абвастрыўся, ад чаго вочы нібы пабольшалі і позірк стаў пранізлівым, калючым, можа, нават і злым. Ніколі святара не гнялі гэткія цяжкія думкі.

Як ні ўтойваў, як ні маскіраваў Бар Кохба свае высілкі па ўмацаванні Бетара, яны не маглі застацца па-за ўвагай Акібы: усё-ткі да яго прыходзіла шмат людзей, і яны дзяліліся сваімі назіраннямі. Таму галоўнае пытанне ён задаў адразу ж, можна сказаць, у лоб (апошнім часам сустрэчы Акібы і Бар Кохбы

хоць і пачасціліся, але былі кароткімі, нешматслоўнымі — гаварылі толькі пра самае важнае):

— Сімон, у мяне складаецца ўражанне, што ты не збіраешся абараняць Ерусалім. Гэта так?

Бар Кохба не здолеў вытрымаць пільны позірк Акібы, адвёў вочы ўбок.

— Так, рабі... — пасля працяглай паўзы стрымана і цвёрда адказаў Бар Кохба.

Хоць злыя языкі і намякалі Акібу, што падрыхтоўка Ерусаліма да абароны вядзецца цераз пень-калоду, але ён ўсё ж спадзяваўся, што вось зараз Бар Кохба абвергне гэтыя беспадстаўныя домыслы, запэўніць яго, што ўсё ідзе як след. Ажно не. He абвергнуў, не запэўніў. I кроў хлынула ў галаву Акібы, у ягоных вачах памутнела. Як мага стрымліваючы свой гнеў, Акіба зноў запытаўся:

— Ты ўсведамляеш, што сказаў?

— Усведамляю...

— Ды гэта ж... гэта ж здрада!

Бар Кохба палічыў, што трэба адразу ж, адным махам выкласці ўсе свае довады, каб размова не перарасла ў перабранку.

— Гэта не здрада, рабі, а разумны разлік, — на дзіва спакойна пачаў Сімон. — Усё складаецца не на нашую карысць. 3 дня на дзень рымляне падступяцца да Ерусаліма. Ці дастаткова ў нас сіл, каб яго адстаяць? He дастаткова. Я маю на ўвазе не людзей, зусім не. Я пра іншае... Дзе тыя крапасныя сцены, за якімі можна было б адседжвацца-адбівацца? Іх няма. Прыгадайма: нават Ціней Руф са сваімі спрактыкаванымі ваярамі не адважыўся бараніць гэтыя руіны! Дапусцім, у горадзе ці на подступах да яго мы навяжам Северу вялікую бітву. Аднак жа я ўпэўнены, што яна стане для нас апошняй. Мы страцім асноўныя сілы, нашая армія перастане існаваць! А што гэта значыць? Тое, што на ўсёй тэрыторыі, якая яшчэ не занятая рымлянамі, іудзеі конча зняверацца, страцяць надзею ў перамогу. I што тады за сэнс ім змагацца? За што аддаваць жыцці? Супраціўленне рымлянам адразу сыдзе не нішто. Таму, я лічу, нам найперш трэба захаваць касцяк арміі. Для чаго? Насельнікі ўсяе Палесціны будуць ведаць, што паўстанне не задушана,

што барацьба працягваецца. Гэта натхніць іх, прымножыць сілы. Захопнікі нідзе не пачувацьмуцца спакойна. Няхай супраціў будзе толькі тлець, але ён конча не затухне! А прыйдзе час — і разгарыцца з новай сілай! Вось тады і спатрэбіцца захаваны намі касцяк. Вакол яго мы зноў збяром незлічонае войска. Я ўпэўнены: калі народы іншых правінцый убачаць, што, нягледзячы на велізарныя высілкі і страты, акупантам не ўдаецца пакарыць адзін маленькі народ, дык развеецца міф пра ўсемагутнасць Рыма. Усе прыгнечаныя і заняволеныя падымуць галовы, пачнецца новае,яшчэ магутнейшае паўстанне,і ахопіць яно не толькі Палесціну, а ўсю імперыю! Дык дзе мы можам захаваць асноўныя сілы арміі? Толькі ў добра ўмацаванай крэпасці. I лепшага месца, чым Бетар, нам не знайсці. Праўда, крэпасць не задужа вялікая, каб размясціць у ёй усё нашае войска, таму ягоную частку, значна меншую, я і планую пакінуць у Тур-Сімоне — там таксама можна трымаць абарону цэлую вечнасць...

— Сімон, што ты нясеш, пра якую абарону кажаш? — схапіўся за галаву Акіба. — Ужо якія сцены былі ў Ерусаліме, калі іх штурмавалі Веспасіян ды Ціт, — не раўня тым, што ў Бетары, а ўсё адно не ўстаялі. Адумайся, Сімон!

— Якімі б ні былі сцены ў Бетары, але яны ёсць. А ў Ерусаліме зараз — няма. Ніякіх.

— He сцены, зусім не сцены — галоўнае, што можа нас абараніць! Вера — вось наш абярэг’ Калі нам наканавана загінуць, дык хай гэта адбудзецца тут, у Ерусаліме! Іудзеі, якія жывуць сёння і якія жыцьмуць праз вякі, будуць ведаць, што мы загінулі, баронячы Святы горад, а значыць, сваю веру. Калі ж мы рушым у Бетар ці Тур-Сімон, каб там адсядзецца (хоць адсядзецца ўсё адно не ўдасца), дык гэта будзе выглядаць так, быццам мы спрабавалі ўратаваць уласныя жыцці, а не нашыя святыні! Што значыць тваё ці маё жыццё ў параўнанні са святынямі, з верай, з Богам?!

— Нішто, — пагадзіўся Бар Кохба, але ад сваёй задумы не адступіўся. — Я гатовы ў любы момант аддаць уласнае жыццё за нашую веру. Вось толькі хачу, каб ахвяра мая мела хоць нейкі сэнс, каб яна пайшла на карысць веры і нашаму народу. Прабач, рабі, але ты зараз разважаеш не як іудзейскі святар,

а як хрысціянскі: гэта яны, паклоннікі Хрыста, перакананыя, што ахвяравальная смерць у імя іхняе веры — найвялікшая асалода і гонар. I яны пакорліва, як ягняты, ідуць на пагібель. А я лічу, што за веру трэба не гінуць, а змагацца! Змагацца да тае пары, пакуль ёсць магчымасць. Збіраючыся абараняць Ерусалім, ты, рабі, загадзя і свядома асуджаеш сябе самога на непазбежную смерць і, як той хрысціянін, адчуваеш пры гэтым вялікую шчаснасць... Я ж не хачу аддаваць сваё жыццё задарма, і не таму, што надта за яго трымаюся. Пакуль у мяне ёсць хоць адзін шанец (а ў Бетары ён будзе!) пазмагацца за нашую веру, я скарыстаю яго напоўніцу. I ніхто — нават ты, рабі! — не здолее прымусіць мяне зрабіць інакш! — апошнія словы Бар Кохба проста выкрыкнуў.

— Я гэта ўжо зразумеў... — адрачона і спустошана мовіў Акіба. — Аб адным толькі цяпер шкадую і шкадавацьму да астачы дзён — аб тым, што прызначыў цябе Месіяй. Гэта мой самы вялікі грэх перад Богам... Непапраўны...

Бар Кохба нічога на гэта не сказаў, хоць і хацелася. А Акіба працягваў:

— Ніякай падтрымкі з майго боку для цябе і тваёй задумы не будзе. He ўхваліць яе і сінедрыён...

— А мне вашае падтрымкі і не трэба, — нечакана дзёрзка сказаў Бар Кохба. — Вы толькі не перашкаджайце. А будзеце цішком ці адкрыта працівіцца, дык...

Бар Кохба не закончыў фразу, але Акіба зразумеў яе сэнс. Гэта была выяўная пагроза. Святар, уціснуўшы галаву ў плечы, моўчкі павярнуўся да Сімона спінаю...

У Акібы не было вялікага жадання склікаць сінедрыён. Больш за тое: душа ягоная працівілася, бо, па сутнасці, павінна адбыцца не абмеркаванне здрадніцкага рашэння Бар Кохбы (галоўны святар здагадваўся, што большасць рабінаў палічыць яго менавіта здрадніцкім), а пройдзе суд над ім самім, Акібам...

Але ж зрабіць выгляд, быццам нічога не адбылося і пры гэтым мяркуецца здаць без бою Ерусалім, Акіба не мог. He меў права. Па-першае, гэта азначала б, што Бар Кохба зрабіў гэта з ягонае згоды, па-другое, усё выглядала б так, быццам ён, Акіба, самахоць адхіліўся ад будзённасці, "хавае галаву ў пясок".

На той час святарскага люду ў Ерусаліме было як ніколі. Большасць рабінаў, падзяляючы трагічны лёс сваёй паствы, гінула пры асадзе гарадоў і мястэчак, а некаторыя, зноў жа разам са сваімі прыхаджанамі, ратуючыся, падаліся на поўдзень, у Святы горад, дзе спадзяваліся знайсці прытулак і абарону. Акіба загадаў, каб на сінедрыёне прысутнічалі і найбрльш паважаныя рабіны з прышлых: калі ўжо "пасыпаць галаву попелам", дык не тоечыся, прылюдна...

Акіба ледзь не слова ў слова пераказаў чальцам сінедрыёна змест сваёй апошняй размовы з Бар Кохбам. Галоўны святар меркаваў, што на ягоны адрас адразу ж пасыплюцца папрокі і абвінавачанні, маўляў, гэга з тваёй ласкі Бар Кохба быў абвешчаны Месіяй, які насамрэч аказаўся пярэваратнем і прыстасаванцам. Аднак, на здзіўленне, нічога падобнага Акіба не пачуў. Усе зацята маўчалі, бо павага да галоўнага святара была бязмежнаю. I толькі рабі Іянатан бар Торта не ўпусціў моманту, каб нагадаць пра сваё "прароцтва" і ўпікнуць Акібу:

— Памятаеш, што я сказаў, калі ты вылучаў гэтага Бар Козібу? "Хутчэй трава прарасце скрозь твае мёртвыя сківіцы, чым прыйдзе сын Давыда". Так і сталася...

Акіба змоўчаў.

Зрэшты, размова пра неабачлівасць Акібы на гэтым і скончылася. Чальцоў сінедрыёна найперш хвалявала пытанне, што рабіць далей.

Рабі Элеазар з Модзіна выказаўся першым і катэгарычна:

— Трэба пазбавіць Бар Кохбу ўлады. Якім чынам? Абвесцім яго махляром, чарговым ілжэ-Месіяй. Народ нам паверыць...

Ягоную прапанову адзінадушна адверглі як бязглуздую. Дый насамрэч: у гэтым выпадку ашуканцам выглядацьме само святарства, а не Бар Кохба, бо менавіта яно прызнала Сімона нашчадкам Давыда, пасланцам ад Бога, Збавіцелем. I зараз прызнаць, што гэта не так? "Дык што ж вы за служкі Бога, — спытаюцца людзі, — калі размаўляеце з намі не ад Ягонага імя, а даводзіце нам што ўздумаецца?" Позна ўжо выкрываць і ганьбіць Бар Кохбу, вельмі далёка ўсё зайшло. Пры такіх абставінах хутчэй зганьбяць іх, рабінаў, чым Сімона...

У рэшце рэшт, пасля доўгіх спрэчак сінедрыён прыйшоў да высновы: калі ўплыў на Бар Кохбу канчаткова страчаны і ўжо

нічога немагчыма паправіць, варта з гэтым змірыцца. Выяўная варажнеча паміж святарствам і вайсковым камандаваннем яшчэ болей пагоршыць і так крытычнае становішча, прыспешыць трагічную развязку... Канчатковае рашэнне сінедрыёна выглядала так: ніякай падтрымкі Бар Кохбу не аказваць, аднак і ніякай шкоды яму не рабіць. Хай усё ідзе самацёкам, увесь спадзеў — толькі на Бога...

Трыумфу не атрымалася

Бар Кохбу ўжо не было сэнсуўтойваць свой намер аб здачы Ерусаліма без бою. У войску гэта ўспрынялі па-рознаму. Найміты — ухвалялі. Для іх горад быў звычайным населеным пунктам, які для абароны зусім не здатны. А вось за крапаснымі сценамі можна і пазмагацца: ёсць хоць нейкі спадзеў пазбегнуць паразы і ў рэшце рэшт (што ўжо крывіць душою) выратаваць уласныя жыцці. Іудзеі ж, для якіх Ерусалім быў ледзь не галоўнаю святыняю, выказвалі незадаволенасць і нават абурэнне. Прынамсі, гэта ўвасаблялася толькі ў словах, да нейкіх дзеянняў справа дайсці не магла: пра тое, што Акіба і сінедрыён не падтрым