• Газеты, часопісы і г.д.
  • Губернскі Гродна Аповяды з гісторыі горада (канец XVIII ст. - пачатак XX ст.) Вячаслаў Швед

    Губернскі Гродна

    Аповяды з гісторыі горада (канец XVIII ст. - пачатак XX ст.)
    Вячаслаў Швед

    Выдавец: Баранавіцкая ўзбуйненная друкарня
    Памер: 167с.
    Баранавічы 2003
    84.73 МБ
    Жэром Банапарт разлічваў атрымаць ад Напалеона польскую карону, таму ўсяляк дагаджаў гродзенскай шляхце. У Гродне ён дарэмна не марнаваў часу: наладжваў балі, прыёмы, але не забываў і пра армію  папаўняў запасы харчавання і фуражу. 4 ліпеня Жэром пакі
    43
    нуў Гродна і накіраваўся на Навагрудак, каб дагнаць адступаючую 2ю армію Баграціёна. 27 ліпеня адбылася Кобрынская бітва, у якой рускія войскі атрымалі першую перамогу  у палон былі захоплены каля 2 300 чалавск. У той жа дзень Платаў разграміў пад Карэлічамі атрад польскіх уланаў графа Турно і захапіў у палон 250 чалавек. 2829 ліпеня каля мястэчка Мір Платаў вёў бой з кавалерыяй А. Ражнецкага і зноў выйграў. Менш значныя баі на Гродзеншчыне адбыліся каля вёсак Вораны, Закрэўшчына, Гудзсвічы.
    Пасля адступлення рускіх войск на Гродзеншчыне быў усталяваны новы рэжым. 4 ліпеня ў Гродне генерал польскіх войск Ражнецкі, які стаў Гродзенскім губернатарам, па даручэнні Жэрома Банапарта склікаў Гродзенскую канфедэрацыю, якая далучылася да Гснеральнай канфедэрацыі (1 ліпеня 1812 г. сейм у Варшаве абвясціў сябе Генсральнай канфедэрацыяй). Была створана канфедэрацыйная рада пад старшынствам губернскага маршалка Людвіка Панцэржынскага. У склад яе ўвайшлі 12 чалавек, яны ўтварылі чатыры аддзелы: правіянцкі, паліцэйскі, фінансавы, палітычны. Рада Гродзенскай канфсдэрацыі праіснавала ўсяго 15 дзён.
    19 ліпеня па загаду Напалеона была створана Камісія Часовага ўрада Вялікага княства Літоўскага (старшыня  былы літоўскі маршал граф Станіслаў Солтан), якая складалася з Віленскай, Мінскай, Гродзенскай губсрняў і Беластоцкай акругі. Губерні сталі называцца дэпартаментамі, паветы  дыстрыктамі, воласці  кантонамі. Гродзенскі дэпартамент складаўся з 8 дыстрыктаў. Пратэктарам адроджанага ВКЛ стаў Напалеон. 29 ліпеня ў Гродна прыехаў упаўнаважаны Камісіі часовага ўрада князь Антон Гедройц. На месцах стваралася новая сістэма кіравання, заснаваная на калегіяльнасці, але цалкам залежная ад паралельна дзеючага французскага ваеннага кіравання. У яе ўвайшлі літоўскі генералгубернатар Дзірк ванГогендорп (генералад’ютант Напалеона), імператарскі камісар барона Л.П.Э. Біньён, віленскі ваенны губернатар барон Г. Жаміні.
    У Гродне былі створаны органы кіравання дэпартамснта: прэфектура, выканаўчыя функцыі якой выконвала адміністрацыйная камісія Гродзенскага дыстрыкта; падпрэфектура з павятовай камісіяй горада; муніцыпальная рада на чале з мэрам. Ім стаў былы гродзенскі дэлегат у Найвышэйшай радзе Літоўскага народа ў 1794 г. Францішак Мучынскі, “шляхціц, жыхар Гродна, дэпутат двух сеймаў”. Адміністрацыйная камісія мела тры аддзялснні: юстыцыі, унутраных спраў, паліцыі; правіянцкае і ваенных спраў; фінансавых і духоўных спраў, асветы. У жніўні была ўведзена пасада дырэктара казённых маёмасцяў і даходаў. Рада складалася з аддзяленняў  паліцэйскага,
    2а*
    44
    фінансавага, правіянцкага, кватэрмайстарскага і богаўгодных спраў. У паліцэйскіх адносінах Гродна быў падзелены на тры кварталы. На чале іх стаялі назіральнікі: 1га  Антон Жымкевіч, 2га  Стэфан Забіцень, 3га  Станіслаў Макарэвіч. Самастойнасць усіх названых мясцовых улад была ўяўная, бо паралельна ў Гродне былі ваенны губернатар дэпартамента генерал барон ГійомМарыАнн ле Брун, камендант горада Лебрэн, інтэндант Шасенон.
    Дзейнасць мясцовых адміністрацыйных органаў была накіравана галоўным чынам на забеспячэнне напалеонаўскай арміі рэкрутамі, харчаваннем, фуражом, транспартам, медыцынскім абслугоўваннем і г. д. У Гродне ў жніўні быў арганізаваны магазін (склад) на 500 тысяч порцый (хлеб, ялавічына, гарэлка, гародніна). Французы рэквізавалі ў жыхароў горада 678 пудоў 6 фунтаў хлеба, 6 бочак 5 асьмін круп, 15 пудоў хмелю, 5 618'/4 пуда фуражу, 619 бочак 203/4асьміны збожжа (жыта, пшаніца, гарох, ячмень, авёс, грэчка), 503 птушкі (куры,гусі,качкі),61 пуд21 фунт мяса, 55‘/2 гарнца масла і г. д.(1 пуд = = 16,3 8 кг; 1 фунт = 0,410 кг; 1 бочка = 491,96 л; 1 асьміна = 104,95 л; 1 гарнец = 3,2798 л). Штодзённа ў горадзе выпякалі 100 тысяч порцый сухароў, за месяц выкарыстоўвалі для гэтага 4 500 вазоў дроў. У шпіталі на 1 200 чалавек, які ўтрымліваўся за кошт грашовай павіннасці жыхароў горада і Гродзенскага дыстрыкта, лячыліся салдаты і афіцэры напалеонаўскай арміі.
    Сродкі, сабраныя з гараджан, выкарыстоўваліся на абмундзіраванне 1/3 часткі літоўскай гвардыі (усяго каля 1 тысячы чалавек). Усе жыхары павінны былі плаціць падаходны падатак у памеры 1/7 ад прыбыткаў. Акрамя гэтага, было шмат іншых грашовых пабораў: “асабовае адзіначасовае ахвяраванне” ад 15 грошаў (7 і 1/2 кап.) да 500 злотых (75 руб.), часовы падатак з асоб духоўнага звання, даплаты пры наборы рэкрутаў, на ўтрыманне жандармаў і г. д. Сучаснікі адзначалі, што “нельга было разабрацца, дзе заканчваецца рэквізіцыя і дзе пачынаецца рабаўніцтва”. У Гродне быў разрабаваны езуіцкі касцёл, Сафійскі сабор пераўтвораны ў склад для сена, аўса і збожжа. Адсюль забралі ўсё начынне, выламалі іканастас, абразы выкарыстоўвалі замест дроў. Кошт страчанай рухомай маёмасці жыхароў Гродна склаў 48 тысяч 382 руб. 14 3/4 кап.
    Першага ліпеня 1812 г. Камісія Часовага ўрада абвясціла аб стварэнні Народнай гвардыі ў дэпартаменцкіх цэнтрах і ў населеных пунктах, якія маюць магдэбургскае права. Служба ў Народнай гвардыі была абавязковаю для ўсіх мужчын ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў, валодаўшых нерухомасцю і запісаных у гарадскую кнігу. Гвардзейцы жылі ў сваіх дамах, а ў нядзелю збіраліся на вайсковыя вучэнні, якія
    45
    праводзілі польскія афіцэры. У Гродне Народная гвардыя складалася з дзвюх рот агульнай колькасцю 290 чал. (па дадзеных гісторыкаў В. Галубовіча і Ю. Івашкевіча  119 чал.) на чале з Шастакоўскім. Народная гвардыя прызначалася для аховы межаў ВКЛ, падтрымкі парадку ў гарадах, аховы грамадскай і прыватнай маёмасці, а таксама важных ваенных аб’ектаў. 1 ліпсня 1812 г. Напалеон загадаў стварыць жандармерыю для паліцэйскай службы, аказання ўзброенай дапамогі адміністрацыйнай і грамадзянскай уладам. У Гродзенскім дэпартаменце быў прызначаны начальнік жандармерыі ў чыне палкоўніка і адзін старшы афіцэр у чыне эскадронных шэфа. У кожным дыстрыкце арганізоўвалася жандарская рота на чале з капітанам. Яна павінна была налічваць ад 50 да 107 чалавек. Усе жандармы, акрамя афіцэраў, атрымлівалі фураж для коней і па 1 злотаму за дзень службы. Афіцэры выбіраліся агульным галасаваннем з ліку мяшчан і землеўладальнікаў і служылі бясплатна “з прычыны павагі да чына, мундзіра і ганаровага абавязку ахоўваць уласнасць і бяспеку абывацеляў таго павета, у якім служаць”. У Гродзенскім дэпартаменце было, па падліках польскага даследчыка Івашкевіча, 400 жандармаў на чале з князем Міхалам Радзівілам, а па разліках расійскага гісторыка І.Ю. Кудрашова  856 чалавек. Уніформа жандармаў была па польскаму ўзору: штаны і мундзір сінія, гузікі жоўтыя, аксельбанты аранжавыя; чорны ківер меў латунную бляху з надпісам “жандарм” і белую какарду; сіні плашч з каўнерам, абрамлёным аранжавым кантам; чорная лядунка з латуннаю пласцінаю з выяваю “Пагоні”. Конскі чапрак чорны з аранжавымі фэстамі; чамадан сіні з аранжавым кантам; дзіда з жоўтасінім флюгерам.
    Пасля Барадзінскай бітвы рускія арміі, ажыццявіўшы знакаміты маршманеўр, спыніліся ў Таруціне. Тут было падрыхтавана контрнаступленне, а пасля бітвы пад Малаяраслаўцам адбыўся карэнны пералом у вайне. Ваенныя дзеянні паступова наблізіліся да Гродзенскай губерні. 20 снежня авангард партызанскага атрада Дзяніса Давыдава на чале з маёрам Чачэнскім сутыкнуўся каля Гродна з аванпастамі аўстрыйскага корпуса. Апошні налічваў каля 34 тысяч чалавек пяхоты і кавалерыі, 30 гармат, але праслаўленаму партызану ўдалося пераканаць генерала Фрэйліха адысці і не спальваць пры гэтым правіянцкія і камісарыяцкія запасы (коштам каля 1 млн. руб.). Генерал рускай арміі А.ГІ. Ярмолаў (стрыечны брат Д. Давыдава) так апісаў гэтыя падзеі: ‘Тенералад’ютант Ажароўскі з’явіўся з атрадам, прапанаваў здацца і атрымаў адмоўны адказ. 3 атрадам казакаў, значна слабейшым, партызан Давыдаў без напышлівых прамоў прыдворнага чалавека, не закранаючы палітыку, наблізіўся да перадавой не
    46
    Мал. 8. Д. В. Давыдаў
    прыяцельскай аховы, пагражаючы, калі не будзе здадзены горад, атакаваць. Раздаўся звон шклянак паміж венгерскімі гусарамі, і пры хвале айчыннаму напітку, рука ў РУКУ> У знак прыязні з начальнікам іх зроблена ўмова, і горад наш! У адзін час дайшлі да фельдмаршала рапарты: графа Ажароўскага, што аўстрыец не здае горада, і партызана Давыдава, што горад ім заняты”.
    Д. Давыдаў увайшоў у Гродна 21 снсжня. 3 палону былі вызвалены 467 радавых і 14 параненых рускіх афіцэраў. У палон трапіў 661 варожы салдат. На Параднай плошчы (цяпер Савецкая) Давыдаў сы
    шоў з каня і загадаў біць у барабан гарадской паліцыі. Калі сабраўся натоўп гараджан, быў зачытаны зварот: “Я ўвайшоў сюды пры дапамозе мірнай дамовы, мог тое ж зрабіць моцаю зброі, але я ахвяраваў славаю атрада майго для выратавання горада, які належыць Расіі. Бо вам вядома, што бітва на вуліцах заканчваецца рабункамі ў дамах, a рабункі  пажарамі.
    I што ж? Я вас выратоўваю, а вы самі сябе губіць хочаце! Я бачу на тварах палякаў, тут сабраўшыхся, і злосць, і каварныя задумы; я бачу нахабнасць у асанцы і выклік у поглядзе; шаблі на бёдрах, пісталеты і кінжалы за паясамі... Навошта ўсё гэтае, калі вы хацелі б шчыра звярнуцца да тых абавязкаў, ад якіх вам ніколі не трэба бы адыходзіць?
    Такім чынам, насуперак вам самім я павінен прыняць меры да вашага выратавання, бо адзін выстрал  і гора ўсяму гораду! Невінаватыя загінуць разам з вінаватымі... Усё  у прах і попел!
    Каб адхіліць бяду  не войскам маім, якія знойдуць у ёй толькі карысць, а гораду, якому пагражае разбурэнне, я змяняю яго ўпраўленне...”. Далей ішлі распараджэнні аб кіраванні горадам і забеспячэнні парадку. Падпалкоўнік Храпавіцкі быў назначаны начальнікам горада, а яўрэйскі кагальны  начальнікам паліцыі. Усё насельніцтва ў кароткі тэрмін (дзве гадзіны) павінна было здаць усю агнястрэльную зброю і спаліць алегарычныя карціны, якія праслаўлялі французаў, a на іх месцы размясціць тыя, якія “праслаўляюць вызваліцеля Расіі ад