• Газеты, часопісы і г.д.
  • Губернскі Гродна Аповяды з гісторыі горада (канец XVIII ст. - пачатак XX ст.) Вячаслаў Швед

    Губернскі Гродна

    Аповяды з гісторыі горада (канец XVIII ст. - пачатак XX ст.)
    Вячаслаў Швед

    Выдавец: Баранавіцкая ўзбуйненная друкарня
    Памер: 167с.
    Баранавічы 2003
    84.73 МБ
    47
    нашэсця адукаваных варвараў”. Асабліва выклікала незадаволенасць Давыдава карціна, якая знаходзілася на балконе аптэкі езуітаў. “На ёй былі намаляваны арол Францыі і белы арол Польшчы, якія разрываюць на часткі дзвюхгаловага арла Расіі. Я загадаў паклікаць да сябе аптэкара і сказаў яму да 12га чысла, гэта значыць да дня нараджэння Аляксандра, напісаць карціну цалкам супраціўнага зместу, дабавіўшы да арлоў Францыі і Польшчы яшчэ дзвюх арлоў, якія адлятаюць ад аднаго арла рускага”. Паколькі аптэкар скардзіўся, што не паспее напісаць карціну ў прызначаны тэрмін, Давыдаў разгневаўся і загадаў прыставіць да яго дома каравул “з тым, каб цэлыя суткі 12га чысла не было ў яго нідзе агню не толькі ў доме, але нават і на кухні, а 13га вечарам, калі нідзе ўжо не будзе ілюмінацыі, сказаў яму асвятліць усе вокны і выставіць на балконс названую карціну. Так і было”.
    Для патрулявання па горадзе “дзённа і ночна” была выдзелена сотня казакаў. Ксяндзу загадвалася напісаць і сказаць у касцёле прамову, у якой праклясці Напалеона, яго войска і саюзнікаў, “ухваліць расійскага імператара, народ і войска”. Загады Давыдава, відаць, былі выкананы без ваганняў. Гродзенскі гісторык Я.Ф. Арлоўскі пісаў: “Застукалі сякеры, і паваліўся слуп, які паставілі ў Гродне ў памяць захопу Напалеонам Масквы... Зашугалі раскладзеныя казакамі вогнішчы, і ў іх былі спалены алегарычныя карціны з насмешкамі над рускімі... Па горадзе пайшлі казацкія патрулі, не дазваляючы нідзе збірацца пазней 5 гадзін вечара...”. Усе магазіны (склады) былі апячатваны, і каля іх выстаўлены каравулы. Кагальны павінсн быў скласці спіс усіх чыноўнікаў і абывацеляў, якія запісаліся ў службу Княства (Герцагства) Варшаўскага. Пазней яны прыйшлі да Давыдава, і ён “гаварыў ім буйна, без косак і кропак, і завяршыў свой маналог загадам ісці разам у рускую царкву маліцца за цара рускага і падзякаваць Богу за збаўленнс Расіі”.
    24 снежня, у дзень нараджэння Аляксандра I, адбылося богаслужэнне з нагоды вызвалення горада ад напалеонаўскага нашэсця. Усе гарадскія чыноўнікі павінны былі з’явіцца да Давыдава з віншаваннямі, горад быў асветлены, цэлыя суткі гучалі званы ўсіх царквоў. Магчыма, гарадзенцы ўспаміналі ў гэты час, як 15 жніўня яны адзначалі дзень імянін Напалеона. Тады таксама гучалі званы, адбылася мша ў езуіцкім касцёлс, стралялі гарматы. Яшчэ раніцаю, у 9 гадзін, у Старым замку адбылося пасяджэнне цывільнай улады, на якім з прамовай выступіў адзін з сяброў адміністрацыі. У 10 гадзін усе прысутныя былі ў губернатара ле Бруна, праз якога перадалі падзяку “герою стагоддзяў, які вяртае нам найдаражэйшае дабро, аднятую Айчыну”. Пасля мшы адбыўся парад войскаў, з 16 гадзін пачаліся
    48
    народныя забавы, а ў 21 гадзіну  баль у палацы Радзівіла, на які былі запрошаныя як жыхары з горада, так і Гродзенскага дыстрыкта.
    У Гродне Давыдаў жыў насупраць ратушы, у пакоях старажытнага палаца Радзівілаў (ён знаходзіўся каля сучаснай плошчы Савецкай). Упершыню ў горадзе яму давялося пабываць пасля Тыльзіцкага міру ў 1807 г. У той час штабротмістр Давыдаў прыехаў па запрашэнні свайго сябра — князя Барыса Чацвярцінскага, якому Кацярына II падаравала маёнтак каля Гродна. Цяпер ужо палкоўнік Давыдаў займаўся службаю, а вольны час бавіў з баявымі сябрамі. 25 снежня Дзяніс Давыдаў атрымаў загад ісці на Ганёндз (цяпер мястэчка ў Ломжынскім ваяводстве, РП). Яго атрад выступіў без затрымкі, аднак сам ён з прычыны хваробы вымушаны быў застацца ў Гродне яшчэ на пяць дзён. У Сакулцы спецыяльны нарачны даставіў Давыдаву ад дзяжурнага генерала П.П. Канаўніцына пакет з узнагародамі  ордэнамі св.Георгія 4га класа і св.Уладзіміра 3й ступені. Апошні  за вызвалснне Гродна. Гродзенская аперацыя дапамагла знакамітаму партызану ў сакавіку 1813 г., калі яго звальнялі са службы за дзеянні, не ўзгодненыя з вьшэйшым начальствам. М.І. Кутузаў у размовс пра службу Давыдава нагадаў цару Аляксандру I пра Гродна, і той дараваў і вярнуў у армію баявога афіцэра.
    Пасля адыходу атрада Давыдава ў горад увайшла кавалерыя генераллейтэнанта Ф.К. Корфа і пяхота генерала М.А. Міларадавіча...
    На гродзенскіх праваслаўных могілках ёсць помнік, на мемарыяльнай дошцы якога напісана: “Здесь погребено тело генераллейтенанта Сергея Ннколаевнча Ланского, с честню м славою служнвшего на поле бранн. От полученной раны под селеннем Краоном февраля 23го дня, к обіцему сожаленню свонх товарншсй н подчннённых, преставнлся в городе Намюре, от рождснпя на 35 году сего 1814 года марта 18 дня по полуночн в два часа”. С.М. Ланскі паходзіў са старажытнага дваранскага роду польскага паходжання, вядомага з XVI ст. Да яго, напрыклад, належалі Сяргей Сцяпанавіч Ланскі, міністр унутраных спраў Расіі (18551861), генералад’ютант Пётр Пятровіч Ланскі, з 1844 г. муж удавы А.С. Пушкіна. Пахаваны ў Гродне Ланскі пачаў службу, калі яму было 14 гадоў, падпрапаршчыкам лейбгвардыі Ізмайлаўскага палка. Хутка падымаўся па службовай лесвіцы і ў 1800 г. быў ужо штабскапітанам. У 18021805 гг. служыў у калегіі замсжных спраў і два гады прабыў з дыпламатычнай місіяй у Парыжы. Затым ізноў вярнуўся на вайсковую службу і ўдзельнічаў у антыфранцузскіх кампаніях (баі пад Ландсбергам, ПрэйсішЭйлаў). У маі 1807 г. Ланскі стаў камандзірам КоннаПольскага палка, які ра
    49
    ней фарміраваўся і кватараваў у Гродне. Дарэчы, з 1806 г. у ім служыла першая жанчына ў рускай арміі, “уланпанна” Надзея Дурава. Трэцяга жніўня 1810 г. Ланскі атрымаў чын генералмаёра.
    Франкарасійскую вайну 1812 г. ён сустрэў камандзірам Беларускага гусарскага палка, які фарміраваўся з ураджэнцаў Беларусі і стаяў недалёка ад Гродна, на левым флангу 1й Заходняй арміі. Давыдаў, ведаўшы Ланскога, казаў пра яго: “Столь же краснв наружностью, сколь блнстатсльный мужеством...”. Ланскі ваяваў пад Полацкам, на Бярэзіне, вызваляў Вільну. Удзельнічаў у замежным паходзе рускай арміі: баі пад Калішам (Польшча), Зондэргаўзенам, Гальбертадтам, Люцэнам, Баўцэнам, Лейпцыгам. Апошнім боем Ланскога стала бітва пад Краонам у Шампані (Францыя). Прыкрываючы сваёй дывізіяй адыход частак князя Варанцова, Ланскі быў смяротна паранены і праз два тыдні памёр. Баявыя сябры прывезлі яго ў Гродна. Гродзенская даследчыца Т. Афанасьева выказала меркаванне, чаму Гродна стаў месцам пахавання Ланскога: “Магчыма, таму, што з 1803 па 1823 гг. гродзенскім грамадзянскім губернатарам быў Васіль Сяргеевіч Ланскі. Магчыма, Сяргей Мікалаевіч  яго сваяк? А можа, проста пахавалі генерала ў першым прыгранічным горадзе”. Удакладнім звестку аб В.А. Ланскім  ён, сапраўды, сваяк Сяргея Мікалаевіча, родны дзядзька, які быў гродзенскім губернатарам, але не да 1823 г., а да 1813 г. (гэта значыць, што калі прывезлі пляменніка на пахаванне, дык губернатарам быў іншы чалавек). Найбольш верагодная прычына пахавання ў Гродне наступная. Бацька Сяргея генералмаёр Мікалай Сяргеевіч Ланскі быў з 1795 г. уладальнікам вёсак у былой Брэсцкай эканоміі Збаражскага ключа: Збараж, Маларыта, Хаціслаў; Алтушскага ключа в. Алтуш (усяго 1 760 душ м.п. у Гродзенскай губерні). Калі 20 ліпеня 1812 г. ён памёр, дык яго пахавалі ў Гродне. A праз два гады тут пахавалі і ягонага сына  па хрысціянскай традыцыі.
    50____________________________________________________________________________
    ГРОДЗЕНСКІЯ СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ ДЗЕКАБРЫСТАЎ
    Падзеі паўстання 14 снежня 1825 г. на Сснацкай плошчы ў СанктПецярбурзе і Чарнігаўскага пяхотнага палка на Украіне (29.12.1825) вядомы ўсім са школьнага курса ўсеагульнай гісторыі. Але аказалася, што гэтыя, здавалася б, далёкія ад Гродна здарэнні маюць да яго непасрэдныя адносіны. Калісьці вядомы дзекабрыстазнаўца М.В. Нечкіна пісала: ‘Теаграфічна ўся Расія была прадстаўлена ў руху дзекабрыстаў. Звесткі аб краіне былі ў дзекабрыстаў шматлікія, разнастайныя, ішлі з розных бакоў, асвятлялі розныя пытанні яе складанага жыцця”. Знойдзсныя архіўныя матэрыялы, апублікаваныя дакументы, творы дзекабрыстаў, мсмуары сучаснікаў пацвярджаюць словы вучонага.
    Непасрэдна з Гродна “першанцаў вольнасці” не было, але з дваран Гродзенскай губерні паходзілі два дзекабрысты: Антон Станіслававіч Вайніловіч (18011845 гг.) і Віктар Восіпавіч Сізінеўскі (нарадзіўся каля 1801 г.). У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, што знаходзіцца ў Гродне, захавалася цікавая справа, складзеная ў жніўні  лістападзе 1826 г., якая называецца “Па волі яго імпсратарскай вялікасці аб зборы і дастаўцы звестак аб становішчы і хатніх акалічнасцях родных мяцежнікаў, якія ўдзельнічалі ў мецяжы ў С.Псцярбургу”. Выконваючы загад імпсратара, паліцмайстры, гараднічыя, земскія спраўнікі пасылалі ў Гродна ў канцылярыю губернатара свае адказы. Яны былі адмоўныя  сваякоў дзекабрыстаў у Гродзенскай губерні не было.
    Навагрудскі земскі спраўнік і гараднічы таксама далі адмоўныя адказы ў сваіх рапартах, але яны або памыляліся, або ўтойвалі, што з дваран падведамаснай ім тэрыторыі паходзіць А.С. Вайніловіч1. Род Вайніловічаў вёў свой пачатак з XVI ст. і валодаў землямі на Навагрудчыне (Нянькава, Селіца, Жэляха, Катлы, Клюкавічы і інш.). У XIX ст. род Вайніловічаў быў запісаны ў XI частку радавода дваран Гродзенскай губерні. Антон Вайніловіч паступіў на вайсковую службу ў 1816 г., прапаршчыкам стаў у 1819 г., падпаручыкам  у 1823 г., сябрам тайнага таварыства дзекабрыстаў не з’яўляўся2, але прыняў удзел у паўстанні Чарнігаўскага пяхотнага палка. Як яго кватэрмайстар, па даручэнню С. МураўёваАпостала забяспечваў полк правіянтам, узначальваў на маршы авангард і падтрымліваў дысцыпліну салдат. Разам з капітанам Казловым прывёў з в.Снецінкі ў Матаві
    1 Спраўнік мсў прозвішча Вайніловіч і, відаць, быў сваяком дзскабрыста.
    2 На яго члснства ўказваў толькі Грахольскі.
    51
    лаўку 1ю грэнадзёрскую роту, але тая адмовілася ўдзельнічаць у паўстанні. У ноч з 1 на 2 студзеня 1826 г. Вайніловіч адстаў ад паўстанцаў і з’явіўся да начальства. Камісія ваеннага суда ў Магілёве прыгаварыла яго да смяротнай казні праз адсячэнне галавы, але па заключэнню Аўдзітарскага дэпартамента Ваеннага міністэрства, канфірмаванага Мікалаем I 12.07.1826 г., Вайніловіч быў пазбаўлены чынаў і дваранства і высланы ў далёкі гарнізон. Некаторы час быў у Сібіры, потым служыў на Каўказе, дзе ў баях з горцамі праявіў адвагу, воінскае майстэрства і заслужыў чын прапаршчыка. Удзельнічаў у рускаперсідскай вайнс 18261828 гг. Ізноў вярнуўся на Каўказ, быў забіты і выключаны са спісаў палка 3.09.1845 г.