Губернскі Гродна
Аповяды з гісторыі горада (канец XVIII ст. - пачатак XX ст.)
Вячаслаў Швед
Выдавец: Баранавіцкая ўзбуйненная друкарня
Памер: 167с.
Баранавічы 2003
7
ных справах, па вайсковай павіннасці і інш.). Быў таксама старшынёю або членам яшчэ прыкладна 20 камісій і камітэтаў, якія дзейнічалі ў губерні. Губернатар ажыццяўляў ведамасны і надведамасны нагляд за дзейнасцю падпарадкаваных яму ўстаноў і асоб: губернскага праўлення, камітэтаў і камісій, казённай палаты і яе ўстаноў, судовых палат і іх органаў, оберпаліцмайстра, гараднічага, землямераў, прыказа грамадскай апекі, сумленнага суда.
Фінансавая дзейнасць губернатара тычылася збору розных падаткаў, нядоімак, складання штогадовых каштарысаў земскіх збораў, клопату аб належным становішчы ўсіх казённых будынкаў. Ваенныя функцыі вымушалі губернатара праводзіць рэкруцкія наборы, дапамагаць ваеннаму начальству, турбавацца аб кватэрным і харчовым забеспячэнні воінскіх і рэкруцкіх каманд, якія знаходзяцца на тэрыторыі губерні. Выконваючы паліцэйскія абавязкі (а ў паліцэйскай дзяржаве яны носяць усемагутны і ўсёабдымны характар), губернатар падтрымліваў грамадскі парадак і спакой, забяспечваў дзяржаўную і асабістую бяспеку, сачыў, каб не было тайных таварыстваў, займаўся пошукам дзяржаўных злачынцаў і збеглых, назіраў за дзейнасцю пажарных служб, санітарнай і медыцынскай паліцыі, за асобамі, якія знаходзіліся пад наглядам паліцыі, і інш. Судовая дзейнасць патрабавала ад губернатара займацца справамі грамадзянскага і крымінальнага судаводства: зацвярджэнне выбарных суддзей, рашэнняў палаты грамадзянскага суда, сумленных судоў, нагляд за следствам (мог нават адмяніць прыгавор) і прызначэннямі ваеннага суда.
Гродзснскімі губернатарамі (афіцыйнымі расійскімі) на працягу існавання губерні былі 39 чалавек (даты па новаму стылю).
Кошалеў Дзмітры Радзівонавіч (Ірадзівонавіч), сапраўдны стацкі дарадца, 01.04.1802 08.07.1803.
Ланской Васіль Сяргеевіч, тайны дарадца, 08.07.1803 06.04.1813.
Лешэрн Карл Карлавіч, сапраўдны стацкі дарадца, 06.04.181303.02.1816.
ДруцкіЛюбецкі Ксаверы Францавіч, сапраўдны стацкі дарадца, 03.02.181601.08.1816.
УрсынНямцэвіч Станіслаў Францавіч, сапраўдны стацкі дарадца, 01.08.181604.12.1817.
БутаўтАнджэйковіч Міхаіл Фадзеевіч, стацкі дарадца, 17.02.181811.11.1824; у 1813 1817 г. віцэгубернатар, 18171818 выконваючы абавязкі губернатара.
Бабяцінскі Міхаіл Трафімавіч, стацкі дарадца. 11.11.182426.08.1831.
Бажанаў, стацкі дарадца, 26.08.1831 05.09.1831.
Мураўёў Міхаіл Мікалаевіч, сапраўдны стацкі дарадца, 05.09.183124.01.1835.
Копцеў Нікіфар Харлампіевіч, генералмаёр, 24.01.183528.05.1836.
Дапельмаер (Дапельмайер) Рыгор Гаўрылавіч, сапраўдны стацкі дарадца, 28.05.183601.12.1842.
8
ЯневічЯнеўскі Феадосій Сямёнавіч, стацкі дарадца, выконваючы абавязкі губернатара віцэгубернатар, 08.12.1842 08.08.1844.
Васькоў Фёдар Іванавіч, сапраўдны стацкі дарадца, 08.08.184428.03.1848.
Ховен Хрыстафор Хрыстафоравіч, барон, генерал ад інфантэрыі, 29.03.1848 15.05.1856.
Шпейер Іван Абрамавіч, сапраўдны стацкі дарадца, 16.05.185613.09.1861.
Дрэнякін Аляксандр Максімавіч, світы Яго Імператарскай Вялікасці генералмаёр, 01.11.186104.04.1862.
Галер Іван Уладзіміравіч, генералмаёр, 04.04.186229.04.1863, генералмаёр, 15.05.187928.10.1883.
Бобрынскі Уладзімір Аляксеевіч, світы Яго Імпсратарскай Вялікасці генералмаёр, 29.04.186302.08.1863.
Скварцоў Іван Мікалаевіч, генералмаёр, 02.08.1863 25.01.1868.
Краноткін Дзмітры Мікалаевіч, світы Яго Імператарскай Вялікасці генералмаёр, князь, 25.01.186827.07.1870.
Зураў Аляксандр Елпідзіфаравіч, світы Яго Імператарскай Вялікасці генералмаёр, 27.07.187031.05.1878.
Валь Віктар Карл Конрад Вільгельм Вільгельмавіч, світы Яго Імператарскай Вялікасці флігельад’ютант, 16.06.187812.03.1879.
Цэйнмерн Мікалай Максімавіч, світы Яго Імператарскай Вялікасці генералмаёр, 15.05.187928.10.1883.
Пацё.йкін Аляксандр Мікалаевіч, сапраўдны стацкі дарадца, 22.11.188301.05.1890.
Бацюшкаў Дзмітры Мікалаевіч, тайны дарадца, 01.05.189018.03.1899.
Дабравольскі Мікалай Аляксандравіч, сапраўдны стацкі дарадца, 20.02.189714.04.1899 віцэгубернатар, 14.04.189917.02.1900 выконваючы абавязкі губернатара, да 01.11.1900 губернатар.
Лішын Віктар Дзмітрыевіч, сапраўдны стацкі дарадца, 01.11.190011.02.1901.
Урусаў Мікалай Пятровіч, сапраўдны стацкі дарадца, Двара Яго Імператарскай Вялікасці камергер, 11.02.190103.06.1902.
Сталыпін Пётр Аркадзіевіч, Двара Яго Імператарскай Вялікасці камергер, 13.06.190228.02.1903.
Асаргін Міхаіл Міхайлавіч, сапраўдны стацкі дарадца, Двара Яго Імператарскай Вялікасці камергер, 28.02.29.09.1903выконваючы абавязкі, затым па 1905 г. губернатар.
Блок Іван Львовіч, сапраўдны стацкі дарадца, 190526.02.1906.
Кісцер Уладзімір Канстанцінавіч, сапраўдны стацкі дарадца, 26.02.190612.07.1906.
Зэйн Франц Альберт Аляксандравіч, генералмаёр Генеральнага штаба, 12.07.190629.11.1907.
Барзэнка Віктар Міхайлавіч, сапраўдны стацкі дарадца, 29.11.1907 не раней за 24.12.1912.
Баярскі Пётр Міхайлавіч, калежскі асэсар, не раней за 24.12.191228.10.1913.
Шабека Вадзім Мікалаевіч, світы Яго Імператарскай Вялікасці генералмаёр, 28.10.1913 не раней за 03.08.1915.
Крэіітан Аляксандр Мікалаевіч, стацкі дарадца, 20.03.191614.02.1917.
Байе выконваў у лютым сакавіку 1917 г. у Калузе абавязкі віцэгубернатара, a потым губернатара.
Прохараў Фёдар Рыгоравіч, стацкі дарадца, былы начальнік Гродзенскага ўпраўлення земляробства і дзяржаўнай маёмасці, выконваў абавязкі губернатара ў сакавікумаі 1917 г.
9
Паважанаму чытачу, магчыма, нецікава было чытаць гэты пералік прозвішчаў, але ўявіце, як цяжка было яго скласці. Вы бачыцс, што і сёння невядомы імя і імя па бацьку нскаторых губсрнатараў, даты знаходжання на пасадзе. Апошнія даводзілася неаднаразова ўдакладняць, і аўтар не ўпэўнены, што дзенебудзь не памыліўся з прычыны недастатковай базы дадзеных.
Былі сярод гродзенскіх губернатараў самыя розныя асобы: казнакрад Кошалеў; масон БутаўтАндржэйковіч; ініцыятары даследавання Друскеніцкіх крыніц Бабяцінскі і Дапельмайер, браты рэвалюцыянераў УрсынНямцэвіч і Крапоткін; рэфарматары ДруцкіЛюбецкі і Сталыпін; віцэстаршыня камітэта па будаўніцтву храма Хрыста Выратавальніка Ховен; ганаровы грамадзянін Гродна Скварцоў; дабрачынцы Зураў і Цэймерн, а таксама іншыя, якія дастойныя асобных нарысаў пра сябе. Сярод губернатараў толькі Ланской, ДруцкіЛюбецкі, УрсынНямцэвіч і БутаўтАндржэйковіч мелі мясцовае паходжанне (усе кіравалі губерняй да Лістападаўскага паўстання). Інакш і быць не магло, бо іх галоўнай задачай была русіфікацыя прымусова далучаных зямель былой Літвы (у дадзеным выпадку гістарычная назва Панямоння): правядзенне адпаведнай агульнарасійскай эканамічнай, унутранай і знешняй, адукацыйнай і культурнай, саслоўнай палітыкі. А значыць, падаўляць любыя праявы польскага ці ліцвінскага (беларускага) грамадскапалітычнага руху: замяняць польскую сістэму адукацыі на рускую (з рускаю моваю, падручнікамі і настаўнікамі); разганяць патаемныя і паўпатаемныя гурткі, таварыствы, масонскія ложы; падаўляць паўстанні і вышукваць польскіх эмісараў; уладкоўваць агульнаімперскую сістэму кіравання і суда і да т. п.
Паза межамі расійскіх падданых гродзенскімі губернатарамі былі яшчэ тры асобы. Усе яны кіравалі Гродзенскай губерняй у трагічны час франкарускай вайны 1812 г. Ад уваходжання французскіх войскаў у Гродна 30 чэрвеня да стварэння Гродзенскай канфедэрацыі 4 ліпеня губернатарам быў прызначаны Жазэфам Банапартам камандзір 4й дывізіі лёгкай кавалерыі Аляксандр Аляксандравіч Ражнецкі. Пасля яго губернатарстваваў некалькі дзён (не пазней як да Мірскай бітвы 910.07) былы Варшаўскі губернатар, камандуючы 18й дывізіяй V корпуса Людвік Камянецкі. 3 21 ліпеня ўлада перайшла ў рукі французскага маршала і былога губернатара ганзейскіх гарадоў Вільгельма Марыі Анны ле Брюна.
Паводле “Учрсждення для управлсння губерннй” агульнае кіраванне губерняй “імем Яе Вялікасці і складаючае таму як бы орган Кіруючага Сената” ажыццяўляла губернскае праўленне. У яго склад уваходзілі губсрнатар, некалькі дарадцаў і віцэгубернатар. У функ
1а Зак. 321
10
цыі губернскага праўлення ўваходзіла абнародваць законы, распараджэнні ўрада і губернатара, сачыць за іх выкананнем, назіраць за “благочнннем”. Справаводства вялося канцылярыяй праўлення, якая мела чатыры аддзяленні. Даволі значная колькасць спраў вырашалася ў камітэтах і камісіях, а таксама ў апекунскім аб турмах таварыстве, апекі дзіцячых прытулкаў, прысутнасці для “освндетельствовання умалншённых”. Пры праўленні быў губернскі пракурор, які паводле “Учреждення о губерннях” з’яўляўся “прадстаўніком элемента законнасці і ахоўнікам закона”. Ён ажыццяўляў агульны і мясцовы нагляд за выкананнем законаў і хуткім здзяйсненнем правасуддзя. Даследчык А. Бліноў правільна піша, што, “маючы толькі двух страпчых і пракуратуру, губернскі пракурор, прымацаваны да губернскага горада, не могвыконваць свас абавязкі здавальняюча. Губернатар трымаўся ў адносінах да яго як начальнік”.
Другой асобаю ў губерні быў віцэгубернатар. Ён павінен быў быць непасрэдным памочнікам і супрацоўнікам губернатара. Ён наглядаў за справаводствам, добраўладкаваннем і парадкам у губернскім праўленні і канцылярыях прысутных месцаў. Калі адсутнічаў губсрнатар, ён выконваў яго абавязкі. Да 1845 г. віцэгубернатар узначальваў казённую палату. Казённыя палаты мелі наступныя аддзяленні: гаспадарчае займалася дзяржаўнымі сялянамі і дзяржаўнымі маёмасцямі (да 1838 г.); лясное казённымі лясамі, іх эксплуатацыяй і мясцовай лясной вартай (да 1838 г.); піцейных збораў ажыццяўляла нагляд за піцейнымі адкупамі, за выдачай пасведчанняў на вінакурэнне і за дзейнасцю казённых піцейных устаноў; казначэйскае кіравала павятовымі казначэйствамі; рэвізскае ажыццяўляла ўнутраны фінансавы нагляд (рэвізію кніг і гадавых справаздач казначэйстваў). У функцыі казённых палат уваходзілі правядзенне таргоў на падрады, размеркаванне па губерні дзяржаўных падаткаў, назіранне за гандлем і прамысловасцю, правядзенне перапісу (рэвізій) падатнага насельніцтва, пакаранне парушальнікаў устаноў казначэйства. Патрабаванні палаты прыводзіліся ў выкананнс паліцыяй. У 1863 г. адбылася рэформа, пасля якой функцыі казённай палаты былі зведзены да вузка фінансавых пытанняў.