• Газеты, часопісы і г.д.
  • Губернскі Гродна Аповяды з гісторыі горада (канец XVIII ст. - пачатак XX ст.) Вячаслаў Швед

    Губернскі Гродна

    Аповяды з гісторыі горада (канец XVIII ст. - пачатак XX ст.)
    Вячаслаў Швед

    Выдавец: Баранавіцкая ўзбуйненная друкарня
    Памер: 167с.
    Баранавічы 2003
    84.73 МБ
    Яшчэ сярод губсрнскіх устаноў кіравання і суда былі: палаты крымінальных і грамадзянскіх спраў, сумленны суд, прыказ грамадскай апскі (“обіцественного прнзренмя”), урачэбная ўправа, землсўпарадкавальная і будаўнічая часткі. Усе яны знаходзіліся ў Гродне. “Учрежденнем о губерннн” была прадугледжана пасада гараднічага. Ён прызначаўся Сенатам па прадстаўленню губернскага праўлення з адстаўных вайсковых чыноў. Павінен быў сачыць за тым, каб у го
    11
    радзс захоўваліся “благочннме, добронравне н порядок”. 3 гэтаю мэтай гараднічы назіраў за выкананнем законаў і прымаў меры супраць іх парушальнікаў; прыводзіў у дзеянне рашэнні праўлення, судовых палат; сачыў, каб ніхто не прадпрымаў дзеянняў супраць “подданнческого долга н послушання”; разам з магістратам назіраў за гандлсм, санітарным і супрацьпажарным станам горада, сродкамі камунікацый, казённымі будынкамі і гарадскімі кватэрамі. Яму падпарадкоўваліся штатныя вайсковыя каманды ў горадзе. У Гродне пасада гараднічага была тады, калі горад быў толькі павятовым цэнтрам. Нам вядомы адзін гараднічы  Людвік Панцэрбітар (179571797 г.).
    У губернскім Гродне гаспадарыў гарадавы магістрат. У яго ўваходзілі два бургамістры, некалькі ратманаў і лаўнікі. Гэта былі выбарныя ад гарадскога грамадства (купцоў і вытворцаў) урадавыя чыноўнікі. Яны вырашалі пытанні эканамічнага і культурнага жыцця горада, судовыя справы па крымінальных злачынствах. Пасля гарадской рэформы 1870 г., якая праводзілася на землях Беларусі са спазненнсм на пяць гадоў, справа кіравання горадам была даручана гарадской думе (выбарнаму органу гараджан на асновс маёмаснага і ўзроставага цэнзаў) і гарадской управе  выканаўчаму органу думы, які складаўся з 23 асоб, выбраных думай з асяроддзя буржуазіі і гарадскіх вярхоў. На чале гарадской управы быў гарадскі галава, які адначасова з’яўляўся старшынёй гарадской думы. Сябры ўправы займаліся пытаннямі гаспадаркі і добраўпарадкавання гарадоў, праводзілі супрацьпажарныя мерапрыемствы, ажыццяўлялі нагляд за развіццём мясцовай эканомікі, культуры, станам здароўя і адукацыі.
    У Гродне знаходзілася сядзіба Дваранскага дэпутацкага схода, дзе былі канцылярыя губернскага маршала, архіў Дваранства, памяшканні для пасяджэнняў. У НГАРБ у Гродне захавалася справа “Дело о покупке здання Гродненского внцегубернатора Макснмовнча дворянамн Гродненской губерннн”. Дакументы, датаваныя лютымсакавіком 1827 г., свсдчаць аб няўдалай спробе губернскага маршала Чацвярцінскага набыць для Дваранскага схода мураваны 2павярховы дом, секвсстраваны казною ў Максімовіча (сёння гэта стары будынак Гродзенскага аблвыканкома). Сенатар М.Навасільцаў адказаў у просьбе, спасылаючыся на тое, што казна можа страціць грошы, калі запазычанасць Максімовіча будзе больш атрыманых ад продажу дома грошаў (120 тыс. руб.).
    З’езды дваран падзяляліся на звычайныя і надзвычайныя. Псршыя збіраліся адзін раз у тры гады ў зімовы час ( снсжань студзснь ) на 15 дзён. Другія праходзілі па загаду або дазволу губернатара. Падчас з’ездаў жыццё Гродна ажывала і напаўнялася
    Іа*
    12
    новымі дзеямі і асобамі. На павятовых дваранскіх сходах вырашаліся саслоўныя справы павятовага маштабу: складанне спісу дваран з вызначэннем праў кожнага з іх на ўдзел у пасяджэннях сходу, выбары дэпутата для рэвізіі справаздачы аб выкарыстанні і становішчы дваранскай казны, кандыдатаў на пасады ў павятовыя ўстановы. У кампетэнцыю губернскагадваранскагасходу ўваходзілі: выбары на пасаду ў саслоўныя дваранскія органы (маршалкі, сакратар дваранскага сходу, засядацелі ў дваранскую апеку, верхні і ніжні земскі суды, сумленны і павятовы суды і інш.); рашэнне пытанняў, прапанаваных урадам; права хадайніцтва праз спецыяльна выбраную дэпутацыю перад генералгубернатарам, Сенатам і царом (па пытаннях ліквідацыі мясцовых злоўжыванняў і нязручнасцей у мясцовым кіраванні); вядзенне дваранскіх кніг і выключэнне з дваранства (нават тых, хто не быў асуджаны судом, алс яго ганебны ўчынак вядомы ўсім); складанне капіталаў для саслоўных патрэб (абавязак усіх дваран губерні); распараджэнне маёмасцю дваранскага грамадства. Забаранялася абмяркоўваць пытанні аб асновах дзяржаўнага ладу.
    На дваранскіх сходах выбіралі маршалка шляхты (з 1862 г. яго сталі прызначаць). Тэрмін “прадвадзіцель дваранства” пачне ўжывацца пасля загаду ад 23.02 (7.03). 1831 г. Павятовы маршалак адпаведна заканадаўству асноўным абавязкам меў загадванне ўнутранымі справамі шляхецкай карпарацыі: кіраўніцтва правядзеннем сходаў, апека над сіратамі і хворымі, выдача пасведчанняў аб дваранскім паходжанні і інш. На практыцы былі актыўнымі дзеячамі мясцовай адміністрацыйнай улады: старшынствавалі на пасяджэннях павятовых дарожнабудаўнічых, воспенных, харчовых і іншых камітэтаў і камісій, збіралі для начальнікаў губерняў статыстычны матэрыял аб ураджайнасці, цэнах на харчаванне і будаўнічыя матэрыялы, аплаце падаткаў і г. д., выконвалі даручэнні губернатараў.
    Гродзенскімі павятовымі маршалкамі былі:
    Людвік Панцэржынскі, калежскі дарадца,
    17981809
    Ксаверы кн. ДруцкіЛюбецкі, сапр. стацкі дарадца, 18091815
    Станіслаў Гоўвалдт,
    18151819
    Канстанцін кн. СвятаполкЧацвярцінскі, Караль Баржэцкі,
    Францішак гр. Пуслоўскі, дарадца Двара, Раман Ляхніцкі, паручнік гвардыі, Аляксандр кн. ДруцкіЛюбецкі, Антон Левандоўскі, генералмаёр,
    18211825
    18251837
    18371848
    18481862
    18621864
    18661874
    13
    Аляксандр Жалтухін, стацкі дарадца, камерюнкер, 18741877
    Уладзімір Вірыён, дарадца Двара, ГустаўЭміл Вестберг, сапр. стацкі дарадца, Аляксандр Руссаў, генералмаёр, Ежы Елчанінаў, генераллейтэнант, Мікалай Кошалеў, калсжскі сакратар, Аляксей Азнабішын, калежскі дарадца, камерюнкер, Мікалай Невяровіч, дарадца Двара, шамбелян, Аляксандр Ушакоў, калежскі асэсар,	18781883 18831885 18851897 18971898 18981901 19011905 19051906 19061915
    Губернскі маршалак павінен быў дакладваць у МУС “откровенно н довернтельно обо всём, что может способствовать нсполненню благотворнтельных вндов Его ІІмпсраторского Вслмчества”. Зразумела, што на пасады маршалкаў (як наогул на ўсе выбарныя месцы) павінны былі трапіць толькі асобы благанадзейныя, здольныя і строгай маральнасці. Такімі, верагодна, былі наступныя губернскія маршалкі.
    Станіслаў УрсінНямцэвіч, сапраўдны стацкі дарадца, Павсл Барэйша, калежскі дарадца, Людвік Панцэржынскх, калежскі дарадца,	18011807 18071809 18091815
    Ксаверы кн. ДруцкіЛюбецкі, сапр. стацкі дарадца, 18151817
    Калікст Межэеўскі, Казімір гр. Грабоўскі, стацкі дарадца, камандор Мальтыйскага ордэна, Канстанцін кн. СвятаполкЧацвярцінскі,	18171819 18191825 18251828
    Ксаверы кн. ДруцкіЛюбецкі, сапр. стацкі дарадца, 18281834
    Караль Залескі, Францішак гр. Пуслоўскі, дарадца Двара, Раман Ляхніцкі, паручнік гвардыі, Стэфан Незабітоўскі, тытулярны дарадца, Калікст Ажэшка, стацкі дарадца, камерюнкер, Віктар граф Старжэнскі, Юліян Крывіцкі, сапраўдны стацкі дарадца, УладзімірДавыЭоў, сапр. стацкі дарадца, шамбелян, Ян УрсінНямцэвіч, тайны дарадца, шамбелян, Пётр Вяроўкін, калежскі дарадца, шамбелян, Ян Вышэслаўцаў, стацкі дарадца, Мікалай Невяровіч, калежскі дарадца, шамбелян,	18371838 18381846 18461847 18471853 18531861 18611868 18631867 18671878 18781901 19011904 19041906 19061915
    14
    Думаю, прыйдзе час, і пра гэтых маршалкаў і прадвадзіцеляў дваранства хтосьці напіша біяграфічныя нарысы. А я заканчваю свой першы нарыс у гэтай кніжцы, каб перайсці да расказаў пра тыя падзеі, якія прайшлі праз губернскі Гродна і ў якіх мы з некаторымі пералічанымі асобамі сустрэнемся.
    Гродна —Grodno.
    Облія МД.WMal' ф£#ву.
    Мал. 1. Від на цэнтральную частку старога горада збоку сучаснага новага парку (паштоўка пачатку XX ст.)
    15
    КАПЯЛЮШЫ АД БУРДЫ, ТЫТУНЬ АД ШАРАШЭЎСКАГА
    Людзі кажуць: “Будзе хлеб, будзе і пссня”. Як жа дабывалі свой хлеб гродзенцы або як развівалася эканоміка Гродна ў XIX  пачатку XX ст.?
    Псрш усяго адзначым, што Гродна быў цэнтрам рамеснага развіцця. Колькасць гарадскіх рамеснікаў у гэты час вагалася: у 1800 г. 1 699 чалавек, 1825 г.  665 чал., 1859 г.  489 чал., 1899 г.  1 982 чал. Гэта былі гарбары, краўцы, шаўцы, кушнсры, шапашнікі, кавалі, ганчары, муляры, брукары, фурманы, півавары і іншыя. Значная частка рамеснікаў, як і раней, была аб’яднана ў цэхі  прафесіянальную арганізацыю (карпарацыю), створаную з мэтаю манапалізацыі рамяства і для супольнага адпраўлення некаторых жыццёвых функцый. Псршы ўспамін аб арганізацыі цэха ў Гродне адносіцца да 13 лютага 1570 г., калі гродзенскі магістрат зацвердзіў статут аб’яднанага цэха кавалёў, кацельшчыкаў, мечнікаў, слесараў (металістаў). Як і раней, цэх быў іерархічнай арганізацыяй і складаўся з вучняў, падмайстраў (чэляднікаў), майстраў, адносіны паміж якімі рэгуляваліся статутам. На чале цэхаў стаялі старшыя майстры або цэхмайстры, а ўсе цэхі ў горадзе падпарадкоўваліся рамеснай управс.
    У першай палове XIX ст. цэхі паступова страчвалі свой уплыў на развіццё рамяства. У 1829 г. гродзенскі губернатар пісаў у Міністэрства ўнутраных спраў (МУС), што “цэхавыя, гэта мяшчане, хрысціянс і яўрэі, па родах іх рамяства хаця падзяляюцца на цэхі, але суполкі іх ніякіх капіталаў не маюць”. У 1850 г. МУС распрацавала пастанову, адпаведна якой быў складзены спіс рамесных цэхаў у гарадах і мястэчках заходніх губерняў. У 1852 г. Сенат выдаў указ аб ліквідацыі цэхавай арганізацыі ў гарадах і мястэчках, дзе колькасць рамеснікаў была нязначная. 20 сакавіка 1893 г. літоўскі генералгубернатар выдаў распараджэнне гродзенскаму губернатару аб ліквідацыі цэхаў. 27 красавіка апошні распарадзіўся маёмасць цэхаў перадаваць ствараемым рамесным упраўленням у Гродне і Беластоку.
    У спадчыну ад Антонія Тызенгаўза засталося некалькі былых каралеўскіх мануфактур, пабудаваных на Гарадніцы, у Гродне і Ласосне: палатняная (17661845), суконная (17661860), гарбарная (17701860), суконнафарбавальная (17791860). На першай выраблялі палатно для абрусаў і сурвэтак, муслін, батыст; на другой  рознае сукно і камлот (ваўняная тканіна з дамешкам шаўковай або баваўнянай ніткі); на трэцяй апрацоўвалі скуры і выраблялі некаторыя скураныя вырабы. А вось хроніка заснаваных прадпрыемстваў у XIX  пачатку
    16
    XX ст., з якой можна даведацца аб даце заснавання фабрык, заводаў, майстэрняў, прозвішчах іх уладальнікаў, аб’ёмах вытворчасці.