Губернскі Гродна
Аповяды з гісторыі горада (канец XVIII ст. - пачатак XX ст.)
Вячаслаў Швед
Выдавец: Баранавіцкая ўзбуйненная друкарня
Памер: 167с.
Баранавічы 2003
1849 г. пераплётная майстэрня Вайсбрэма. У 1900 г. працавала 84 рабочыя, якія вырабілі тавару на 42 тыс. руб.
1850 г. цагельны завод Бадылькеса. У 1898 г. было 50 рабочых і мелася паравая машнна.
1859 г. пейсахаўка Яффс. У 1900 г. 15 рабочых вырабілі тавараў на 12 тыс. руб. 3 1895 г. існавала паравая машына.
1860 г. піваварны завод купца Яффе. У 1910 г. 6 рабочых вырабілі 43 тыс. вёдзер піва.
1861 г. піваварны завод купца Кунца. 3 1894 г. працуе паравая машына, у 1896 г. 22 рабочыя вырабілі прадукцыі на 53 тыс.руб.
1861 г. піваварны завод мешчаніна Слуцкага. У 1900 г. 5 рабочых вырабілі 26 тыс. вёдзер піва на суму 20 тыс. руб.
1862 г. вінакураны завод № 1 А.Ф. Яффе. У 1912 г. 16 працоўных, гадавая вытворчасць 500 тыс. руб.
1862 г. тытунёвамахорачная фабрыка І.Л. Шарашэўскага (заводчык Г.В. Гсллер). У 1899 г. 1 522 рабочыя, з 1884 г. ёсць паравая машына. У першы год існавання абарот склаў 5 млн. руб.
1870 г. цагельны завод князя В.А. ДруцкагаЛюбецкага ў Станіславовс (заводчык Лапенскі). У 1912 г. працавалі 30 рабочых, гадавы абарот 20 тыс. руб.
1871 г. дражджавая мануфактура Веллера. У 1880 г. 9 рабочых вырабілі прадукцыі на 78 тыс. руб., з 1879 г. выкарыстоўвалася паравая машнна.
1873 г. мукамольнас прадпрыемства Каўфмана. У 1890 г. 14 рабочых з дапамогай паравой машыны (з 1879 г.) намалолі 30 тыс. пудоў мукі.
1874 г. цагельначарапічны і вапнавы завод А.Ш. Бадылькеса. У 1912 г. 45 працоўных, гадавы абарот 15 тыс. руб.
1876 г. водаправоднае таварыства. У 1900 г. працавалі 23 рабочыя і была паравая машнна.
1878 г. вінакурня Веллера. У 1890 г. была паравая машына, 14 рабочых вырабілі 25 тыс. вёдзер віна на суму 9 тыс. руб.
1878 г. цагельны завод Ц.М. Пескеса ў Загараднай слабадзе. У 1912 г. працавалі 22 чал., гадавы абарот 8 тыс. руб.
1878 г. цукровапатачны завод на Беластоцкай вул. У 1912 г. гаспадаром быў Л.М. Марк, заводчыкам З.Л. Марк, працавалі 18 чал., існаваў паравы рухавік.
17
1879 г. карандашная мануфактура Эльяшава. У 1982 г. 50 рабочых вырабілі прадукцыі на 50 тыс. руб., была паравая машмна.
1879 г. тытунёвая фабрыка Вэйса. У 1870 г. працавалі 173 чал., 1 тыс. вырабаў на суму 41 тыс. руб.
1881 г. соладавы завод Вайсбрэма. У 1883 г. 21 рабочы вырабіў 40 тыс. пудоў соладу на суму 75 тыс. руб.
1882 г. гільзавае прадпрыемства І.І. Шарашэўскага. У 1912 г. працавалі 20 чал.
1883 г. тытунёвая фабрыка Воўка. У 1885 г. 84 рабочыя.
1884 г. прадпрыемства па вытворчасці мукі і дошак Іоселя Шарашэўскага. У 1900 г. 65 рабочых, гадавы абарот 30 тыс. руб., паравая машнна.
1884 г. майстэрня лубачных карцін А.В. Зубкова.
18 84 г. цагельначарапічны завод. У 1900 г. 3 7 рабочых вырабілі прадукцыі на суму 100 тыс. руб.
1885 г. цагельны завод князя ДруцкагаЛюбецкага ў Станіславове, зав. Вакзальны (заводчык Б.М. Клемпнер). Працоўных у 1912 г. 25, гадавы абарот 15 тыс. руб.
1885 г. цагельны завод купца Балла. У 1890 г. 36 рабочых вырабілі 1 тыс. штук цэглаў на суму 9 тыс. руб.
1885 г. прадпрыемства канторскіх кніг Харыных. У 1900 г. працавалі 194 чал., гадавы абарот 165 тыс. руб.
1885 г. слясарная майстэрня двараніна Сегаловіча, на якой у гэты год працавалі 16 чал.
1889 г. лесапільны завод на Занеманскім фарштацс. У 1912 г. гаспадарылі С.Х. Ландаў і І.Л. Шарашэўскі, заводчык Х.Л. Геллер. Працавалі 20 чал., гадавы абарот 9 тыс. руб., рухавік 1 у 80 к.с.
1889 г. прадпрыемства па вытворчасці мукі і дошак Ашкіназі. У 1895 г. 16 раб. вырабілі прадукцыі на суму 45 тыс. руб., існавала паравая машына.
1889 г. коркавая мануфактура Рэфеса, дзе ў 1896 г. працавалі 130 раб. на суму 60 тыс. руб.
1890 г. пераплётная майстэрня Іонаса. У 1895 г. было 17 раб., якія вырабілі прадукцыі на 8 тыс. руб.
1891 г. фабрыка паспарту і альбомаў на Пагулянцы Э.Л. Вайса. У 1912 г. абарот склаў 15 тыс. руб.
1892 г. пальчаткавая фабрыка Іофэ, на якой у 1900 г. працавалі 48 рабочых, якія вырабілі прадукцыі на суму 17 тыс. руб.
1892 г. пальчаткавая фабрыка таварыства “Гнгнена”. У 1920 г. 54 рабочыя.
18
1894 г. кафляны завод у Станіславове. У 1912 г. гаспадаром быў піваварны завод, заводчык Ф. Дамброўскі, працоўных 33 чал., гадавы абарот 38 тыс. руб.
1894 г. цагельны завод Л.Л. Аркіна (у 1912 г. Н.В. Сулеўскага), заводчык М.Ш. Лурыя. Гадавы абарот 8 тыс. руб.
1895 г. прадпрыемства па вырабу кардонных корабаў мешчаніна Я. Лютэнберга. У 1895 г. 41 рабочы вырабіў прадукцыі на 7 тыс. руб.
1895 г. цагельны завод кн. ДруцкагаЛюбецкага ў Станіславове. У гэтым годзе быў 31 рабочы, гадавы абарот 12 тыс. руб.
1896 г. піваварны завод мешчаніна Андэрса. У 1908 г. 7 рабочых вырабілі 43 тыс. вёдзер піва на суму 30 тыс. руб.
1897 г. спіртаачышчальны завод № 1.3 1898 г. існаваў паравы рухавік у 9 к.с. У 1912 г. гаспадаром быў А.М. Лутрых, заводчыкамБ. Разендорф, працавалі 8 чал., гадавы абарот 32 тыс. руб.
1898 г. фабрыка паспарту і альбомаў братоў Шарашэўскіх у Татарскім пер. У 1912 г. было 50 рабочых, гадавы абарот 100 тыс. руб.
1898 г. спіртаачышчальны завод Міністэрства фінансаў, на якім у 1900 г. з дапамогаю паравой машыны выраблена спірту 118 тыс. вёдзер на суму 843 тыс. руб.
1898 г. цагсльны завод купца Клсмпнсра ў Станіславовс, на якім працавалі 30 рабочых.
1901 г. епархіальны царкоўнасвечны завод. У 1912 г. працавалі на ім 10 чал., гадавы абарог 50 тыс. руб.
1902 г. механічнаслясарная майстэрня І.І. Шарашэўскага. У 1912 г. 20 рабочых прынеслі гаспадару 20 тыс. руб. гадавога абароту. Працаваў паравы рухавік у 7 к.с.
1907 г. завод сельскагаспадарчых машын III.I. Горыцкага (арандатар Ю.І. Абрамскі) на Артылерыйскай вул. У 1912 г. 35 рабочых, гадавы абарот 15 тыс. руб., паравы рухавік у 8 к.с.
1907 г. лесапільны завод Г. і Д. Пераца. У 1912 г. 14 рабочых, гадавы абарот 22 тыс. руб., паравы рухавік у 40 к.с.
1909 г. тытунёвая фабрыка таварыства “Ручной труд” (заводчык К.І. Земісман). У 1912 г. 150 рабочых, гадавы абарот 36 тыс. руб.
Невядома, калі былі заснаваны наступныя прадпрыемствы:
• лесапільны завод Ванштэйна, на якім у 1898 г. працавалі 20 рабочых;
• піваварны завод Шалопа, на якім 18 рабочых у 1880 г. вырабілі піва на 64 тыс. руб.;
19
• тытунёвая мануфактура Фінкельштэйна, дзе ў 1892 г. 20 рабочых далі гадавы абарот у 5 тыс. руб.;
• коркавы завод Лямпера з 98 рабочымі ў 1898 г.;
• коркавы завод Ліўшыца з 22 рабочымі ў 1900 г.
Можа, нскаторым чытачам старонкі тэксту, дзс пералічваюцца прадпрыемствы, пакажуцца нуднымі, але таму, хто цікавіцца гродзенскай эканомікай, яны даюць разнастайную інфармацыю. Можна заўважыць, што ў Гродне псраважна развіваліся такія галіны прамысловасці, якія былі звязаны з мясцовай сыравінай: харчасмакавая (цукровыя, піваварныя, спіртавыя, вінныя. тытунёвыя, мукамольныя прадпрысмствы), дрэваапрацоўчая (лесапільныя, кордавыя прадпрыемствы), папяровая (фабрыкі паспарту, альбомаў, канторскіх кніг, пераплётныя), сілікатнабудаўнічая (цагляныя, кафляныя, вапнавыя заводы), гарбарная (пальчаткавыя фабрыкі), тэкстыльная (суконныя і палатняныя прадпрысмствы).
Сярод прадпрыемстваў трэба ўзгадаць друкарні і тыпалітаграфіі, на якіх выраблялі друкаваную прадукцыю і літаграфічныя малюнкі: друкарні губернская (1819 ці 18201915), Д.М. Мейлаховіча (1869?), Я.А. Памяранскага (18821885), С. Лапіна (1885?), братоў I. і М. Харыных (1885?), Гана (18901913), К. Крамкоўскага (18951913?), Радзько (1913?); тыпалітаграфіі — 3. Мсйлаховіча (1864 ці 18931913), Шацкага (1898?), Сокала (1898?), Юхнсвіча (19021913). Галоўную ролю выконвала губернская друкарня, таму скажам пра яс некалькі слоў. Існавала яна пры губернскім праўленні, у 1864 г. было тут 6 станкоў, да 1895 г. былі набыты 3 хуткадрукарныя машыны тыпу “амерыканка”. На іх друкаваліся афіцыйныя матэрыялы, але выконваліся і прыватныя заказы, што давала гадавы даход каля 4,5 тыс. руб. серабром. Да 1865 г. друкаваная прадукцыя выдавалася не толькі на рускай мове, але і на польскай, у 1896 г. апублікавана на беларускай мове паэма “Тарас на Парнасе”.
3 1838 г. па 1915 г. у губернскай друкарні друкаваліся газета ‘Тродненскне губернскне ведомостн”, з 1858 г. па 1915 г. “Адрескалендарь іі справочная кннжка Гродненской губерннм” (“Памятная кннжка Гродненской губерннн”, 58 выданняў), з 1879 г. па 1913 г. “Обзор Гродненской губерннн за ... год” (32 кнігі), з 1892 г. па 1896 г. “Памятные кннжкн Гродненской днрекцнн народных учнлнш”. У друкарні было выдадзена каля 150 кніг. Назавсм толькі тыя, якія звязаны са зместам нашага выдання і прысвечаны губсрнскаму Гродна. Я.Ф. Арлоўскі апублікаваў “К нсторнн народного образовання Гродненской губерннн” (1899), ‘Тродненская старнна. Ч. 1. Гор. Гродна” (1910), ‘Тродненская губерння в 1812 г.” (1912), “Очеркн нстормн
20
города Гродны” (1912). А.Э. Штрэтар выдаў у 1889 г. “Топографнческне нзвестня о городншах н курганах в Гродненской губерннн”, Л. Саланевіч у 1901 г. “Краткнй нсторнческнй очерк Гродненской губерннн за сто лет её сутествовання. 18021902”, У.С. Манасеін у 1902 г. “йсторнчсскмй очерк Гродненской губерннн в военнополнтнческом отношеннн за первые сто лет её суіцествовання (18021902)” і “Крестьянскнй вопрос в Гродненской губерннн в XIX столетнн”, Дз. Мілюцін у 1908 г. “Древнее населенне Гродненской губерннм” (2е выданне). Друкаваліся працы, прысвечаныя беларускаму фальклору і этнаграфіі. Успомнім кнігу Адама Ягоравіча Багдановіча “Пережнткн древнего ммросозерцання у белорусов: Этнографнческнй очсрк” (1895).
Каб Вы маглі ўявіць маштабы прамысловага развіцця Гродна, прывядзем некалькі лічбаў па гадах (з прычыны недасканалай тагачаснай сістэмы ўліку дадзеныя няпоўныя). У 1806 г. у горадзе было 3 прадпрыемствы: тытунёвае, скураное і шарсцяное; у 1821 г. 7 прадпрыемстваў: 3 суконныя, 2 капялюшныя, 2 скураныя; у 1859 г. 5 свячных, 2 касцяныя, 5 цагляных, 1 тытунёвае, 5 піваварных прадпрыемстваў, 2 млыны і 2 друкарні; у 1891 г. 2 тытунёвыя, 1 коркавае, 1 кордавае, 1 вінакурнае, 8 мёдаварных, 3 піваварных, 3 мінеральных водаў, 2 свсчныя, 1 лесапільнамукамольнае, 2 цагляныя, 1 ацэтнае, 1 вапнавае, 4 мылаварныя. 19 ганчарных, 1 механічнае прадпрыемствы.