Губернскі Гродна
Аповяды з гісторыі горада (канец XVIII ст. - пачатак XX ст.)
Вячаслаў Швед
Выдавец: Баранавіцкая ўзбуйненная друкарня
Памер: 167с.
Баранавічы 2003
25
Развіццё прамысловасці, рост горада і павелічэнне колькасці гарадскога насельніцтва стваралі ўмовы для пашырэння сеткі стацыянарнага гандлю. Вось як расла колькасць лавак аднаго з асноўных гандлсвых устаноў у дарэформенны час: у 1833 г. 89, у 1840 г. 131, у 1861 г. 200. У лаўках гандлявалі харчовымі і прамысловымі таварамі. Шмат было піцейных дамоў, менш тракціраў і “рэйнскіх” склепаў, дзе прадавалі спіртныя напіткі. У кафейнях і кандытарскіх можна было паласавацца пячэннем, пірожнымі, цукеркамі, тортам, выпіць кавы або чаю. У харчэўні можна было добра паесці. У пачатку 1860х гадоў з’явіліся ў Гродне першыя дзве крамы. Пасля адмены прыгоннага права гандлёвыя ўстановы сталі больш разнастайныя і адпавядалі развіццю капіталізма: лаўкі, крамы, аптовыя склады з большым асартыментам тавараў. Так, напрыклад, у 1895 г. у Гроднс былі булачныя І.І. Мураўёва і Акумішава; аптэчнымі таварамі гандлявалі Гінзбург, Гурыч, Фейшнер і Яшунская; галантарэяй Смажановіч, Шацкі, І.Д. Рагачоў (палатно), Касоўскі (сукно); каланіяльнымі таварамі Фінкельштэйн (тытунь), Зільберблат і Паразоўскі (селядцы), Іонас (чай) і інш.; абуткам Аяс, Шварц, Сокал; вопраткай Гершуны, Грынберг, Ліўшыц, Шарашэўскі і Смажановіч; посудам Вігорскі, Выгодскі, Курляндскі; мэбляй Пік, Вінштэйн. Шохет, Урямзон і г. д. усяго 107 гандлёвых кропак.
Значную ролю ў міжрэгіянальным і знешнім гандлі выконвала Гродзенская прыстань (апошні порт на Нёмане). Рака з прытокамі і Агінскім каналам злучала Гродна з Гродзенскай, Мінскай, Валынскай губернямі, Каралеўствам Польскім і Прусіяй. Так, у 1837 г. з прыстані было адпраўлена 113 судоў і 20 плытоў з грузам на суму 955 630 руб., у 1859 г.261 судна, 133 плыты і 12 паўплытоў з грузам на суму 367 000 руб. Груз складаўся з хлеба (зярно, крупа, мука), хлебнай гарэлкі, дрэва (бярвенні, брусы, дубовая клёпка), паташу, ільнянога і канаплянага масел і семя, тытуню, шэрсці, сала і да т. п. У 1837 г. прыбыло на прыстань 55 судоў і 285 плытоў з грузам на суму 406 205 руб., у 1859 г. 303 судны і 80 плытоў з грузам на суму 375 000 руб. Прывозілі ў Гродна машыны, чыгун, метал і вырабы з іх, аптэчныя матэрыялы, соль, селядцы, віна, сыравіну для прамысловасці і інш. Гродзенская прыстань не страціла сваю ролю і ў канцы XIX ст. Напрыклад, у 1889 г. адпраўлена было 37 тыс. пудоў хлеба, лясных і будаўнічых матэрыялаў, прыбыло 561 тыс. пуд. грузу.
У міжрэгіянальным гандлёвым абмене Гродна было звязана з Масквой (цэнтральнапрамысловы рэгіён), Кіевам (паўднёвазаходні рэгіён), Харкавам, Палтавай, Крэменчугом (Маларосія), Пецярбургам (паўночназаходні рэгіён). Магазінысклады гродзенскіх купцоў
26
былі ў Маскве, Пецярбурзе, Адэсе, Кіеве, Вільні, Бердычеве. Памежнас мссцазнаходжаннс горада садзсйнічала пасярэдніцкай дзсйнасці купцоў і гандлю вакольных памешчыкаў з Каралеўствам Польскім і Прусіяй (Данцыг, Кёнігсберг). Дадзеныя па гродзенскай мытні паказваюць, што ў 1838 г. праз яс вывезлі ў Польшчу невырабленых скураў, нячэсанага льну і пянькі, сала, тытуню, хлеба, шчаціны, авечай шэрсці і да т. п. на суму 54 125 руб.; у 1848 г. на суму 19 632 руб. Прывозілі з Польшчы свежую рыбу, буйную рагатую жывёлу, коней, авечак, машыны і абсталяванне, чыгун і жалеза, вырабы з іх, лён, канаплю, свіное сала. Напрыклад, у 1838 г. на суму 13 653 руб. 80 кап., у 1850 г.на 2 071 руб.
Для паспяховага развіцця гандлю патрэбны адпаведны стан банкаўскай сістэмы, паштоватэлеграфнай сувязі, шляхоў зносін. У часы Тызенгаўза ў Гродне была купецкая кантора “Бекю і К.”, якая займалася перасылкай векселей і грошаў замежным гандлёвым фірмам, вяла карэспандэнцыю з замежнымі купцамі і прадпрымальнікамі, з’яўлялася ашчаднай касай для майстроў і замежных рабочых. Але больш паспяхова банкі дзейнічалі пасля адмены прыгоннага права. У 1883 г., дзякуючы намаганням У.П. Сербіна (псршага ўпраўляючага), у Гродне пачало дзейнічаць гродзенскае аддзяленне Расійскага дзяржбанка. 3 1885 г. існус Сялянскі пазямельны банк, які ў 1913 г. пераехаў у новы будынак, які захаваўся да нашых дзён (вул. Леніна, 22, гарнізонны штаб). У 1892 г., акрамя названых, дзейнічалі: аддзяленнс Псцярбургскага камісійнага Рускага гандлёвапрамысловага камерцыйнага банка, Таварыства ўзаемнага крэдыта, банкаўскія канторы “Ашкеназі”, “Вайсбрэм”, “Ландаў”, “А. Тарлоўскага”.
Гродзенская пошта мае свае карані ў Вялікім княстве Літоўскім. У 1764 г. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі правёў паштовую рэформу, якая ўпарадкавала і ўдасканаліла каралеўскую пошту: цэнтрам літоўскай пошты стала Вільня, якая паштовымі трактамі была звязана з гарадамі і мястэчкамі краіны. У Гродне быў свой паштмайстар. Вядома, што сакратар гродзенскай пошты Сабалеўскі стаў у 1776 г. ініцыятарам друкавання на польскай мове ‘Тазэты Гродзеньскай”. Пасля далучэння Гродзеншчыны паштовую сувязь наладжваўтут М. Рапнін. У Гроднс была арганізавана памсжная паштовая станцыя, якая падпарадкоўвалася Вілснскаму паштамту. Па ўказу ад 29.10.1796 г. уладкоўваліся пошты Слонімскай губерні, куды ўваходзіў Гродна. Указам ад 27.01.1800 г. Літоўская губсрня увайшла ў склад Літоўскага паштамта (Вільна). 3 утварэннем Гродзенскай губерні паштовая сувязь усё болей уніфікавалася з агульнарасійскай. 3 гарадской пошты ў 1877 г. можна было адправіць наступную карэспандэнцыю: зачыне
27
ныя лісты вагаю не звыш 1го фунта простыя і заказныя; простыя зачыненыя лісты і простыя бандэрольныя адпраўленні здрукаванымі творамі.
Псршы ў Гроднс тэлеграф пачаў працаваць у 1843 г., і праз чатыры гады тэлеграфная лінія Гродзенскай губерні складала 153,5 вярсты, на якіх было размсркавана 18 пастоў (тэлеграфічных сігналаў). He магу не ўспомніць цікавы факт. У 1989 г. аўтар гэтых радкоў разам з членамі краязнаўчага клуба “Гарадніца” (A. і Л. Госцсвы, А. Анісімава, Л. Грышуціна, Ю. і Г. Юневічы) знайшлі на правым беразе Нёмана, недалёка ад маста (калісьці “роў за Каложай”), надмагільную пліту дырэктара 5 тэлеграфічнай лініі Платона Аляксеевіча Зуева. Аказалася, што яго пахавалі на месцы, дзе ён застрэліўся ў 1847 г. з прычыны растраты казённых грошаў. У 1861 г. у горадзе была адчынена электрамагнітная тэлеграфная станцыя, якая злучыла Гродна з Каралсўствам Польскім. 3 пабудовай чыгункі ў Гродне можна было карыстацца і яго асабістым тэлеграфам. У 1877 г. праз тэлеграф на чыгуначнай станцыі можна было перадаць тэлеграмы простыя, з аплочаным адказам, з паведамленнем аб дастаўцы, дэпешы з некалькімі адрасамі. Указам Сената ад 9.07.1885 г. (ст. ст.) было створана ўпраўленне Гродзенскай паштоватэлеграфнай акругі. Першая тэлефонная станцыя якая злучыла ў першую чаргу ўрадавыя ўстановы, была адчынена 14 лістапада 1907 г.
На “Карте промышленностн Европейской Росснн...” (1842 г.) бачна, што Гродна звязаны галоўнай паштовай дарогай з Саколкай Беластокам Бельскам і вялікай паштовай дарогай з Лідай. Праз апошнюю Гродна звязваўся з Вільнай і Навагрудкам. На “Карте сухопутных, водных н тслеграфных сообіценмй Европейской Росснн н Кавказского края” (1859 г.) да названых дарог дадаліся новыя: вялікія паштовыя дарогі злучылі Гродна з Ваўкавыскам і Слонімам, праз Ліду і Навагрудак з Мінскам, праз апошні з Барысавым Оршай Смаленскам; БабруйскамМагілёвам. Шаша звязала Гродна з Беластокам, а далей ішла вялікая паштовая дарога на Бельск Брэст. Адтуль бегла шаша на Варшаву.
Праз 25 год пасля таго, як пачаўся рух па першай у Расійскай імперыі чыгунцы ПецярбургЦарскае Сяло, была здадзена ў эксплуатацыю (15.12.1862 г.) ПецярбургскаВаршаўская чыгунка. Беларускі ўчастак Гродна Парэчча склаў 50 вёрстаў. Мснавіта тады была пабудавана 2га класа чыгуначная станцыя Парэчча і 3га класа у Гродне (1868 г.). Ад Гродна да Псцярбурга было 810 вёрст, квіток каштаваў у 1877 г. адпаведна класу: 1га 24 руб. 30 кап., 2га 18 руб. 23 кап., 3га 10 руб. 13 кап. Гэтая першая ў Беларусі чыгунка злучы
28
ла Гродна з важнымі гандлёвымі і прамысловымі цэнтрамі: Беластокам, Пецярбургам, Варшавай. Дзякуючы міжнародным дамовам, Гродна быў звязаны з многімі краінамі і адыгрываў ролю транзітнага цэнтра. У 1864 г. былі зацверджаны правілы і тарыфы таварных зносін паміж асобнымі станцыямі ПецярбургскаВаршаўскай і прускай чыгунак. Гродна разам з Дынабургам і Беластокам знаходзіліся ў прамых таварных зносінах з Гамбургам, Берлінам, Шцецінам, Вальдэнбургам, Брэслаўлем, Данцыгам, Кёнігсбергам, Інстэрбургам. У жніўні 1866 г. былі адчынены русканямсцканідэрландскія зносіны паміж станцыямі ПсцярбургскаВаршаўскай чыгункі (у тым ліку і Гродна) і станцыямі Амстэрдам, Ротэрдам, Кёльн, Рурорт, Дортмунт і інш. Згодна з рускапрускай канвснцыяй аб прамых таварных зносінах 1866 г. да станцыі Гродна прымацоўваліся Лунна, Брэст, Бераставіца, Белавежа, Масты, Зэльвяны, Навагрудак. У красавіку 1867 г. адчыніліся прамыя зносіны паміж станцыямі ПецярбургскаВаршаўскай чыгункі і станцыямі Рэйнскіх чыгунак: Дзюрэн, Эшвеймер, Штольберг, Кобленц, Бінгербрюк і інш. Амаль адначасова Гродна займеў прамыя таварныя зносіны са станцыямі Паўночнай французскай чыгункі: Парыж, Гаўр, Ліль, Дзюнкірхен, Кале, Булонь і інш. У 1886 г. была пабудавана чыгунка БаранавічыСлонімВаўкавыскГроднаБеласток, у 1907 г. МастыГродна.
Такім чынам, Гродна не ў якім выпадку ні быў “адсталай нацыянальнай ускраінай”, а з’яўляўся горадам, у якім развіваліся рамяство, мясцовая прамысловасць, гандаль, гарадская гаспадарка. Шматлікімі сувязямі Гродна быў звязаны як з беларускімі і расійскімі мясцінамі, так і з замежнымі прамысловымі і гандлёвымі цэнтрамі.
29
“ВОЛЬНЫЯ МУЛЯРЫ”
У чым толькі ні абвінавачваюць масонаў: у стварэнні тайных палітычных арганізацыяў з мэтаю авалодання сусветнай уладаю, у захопе ўплывовых пазіцыяў у дзяржаўных і грамадскіх органах кіравання, у сферы ідэалогіі і культуры, у развале былога СССР і сснняшнім эканамічным застоі. А хто такія гэтыя масоны? Як прафаны (тыя, хто не ведае масонскіх таямніцаў), мы амаль нічога не ведаем пра іх. Дык давайце пазнаёмімся з гродзенскімі масонскімі ложамі канца XVIII I паловы XIX ст., гісторыя якіх яшчэ не атрымала дастатковага асвятлення.
Масонства ў вызначэнні розных даследчыкаў гэта рэлігійнафіласофскі, рэлігійнаэтычны, рэлігійнамістычны або маральнарэлігійны рух. Масон (ад французскага слова franc, mason вольны муляр) удзсльнік гэтага руху, сябра асобнай арганізацыі, таварыства (ложы), назва, структура і традыцыі якой запазычаныя ад сярэднявечных цэхаў будаўнікоўмуляраў.