Губернскі Гродна
Аповяды з гісторыі горада (канец XVIII ст. - пачатак XX ст.)
Вячаслаў Швед
Выдавец: Баранавіцкая ўзбуйненная друкарня
Памер: 167с.
Баранавічы 2003
Масонства нарадзілася напачатку XVIII ст. у Англіі. 24 чэрвеня 1720 г. арганізавалася Лонданская ложа, якая і стала рассаднікам масонства на ўсім свеце. Спачатку яно перансслася ў Германію, дзе першая ложа ўзнікла ў 1733 г., затым у Італію (1735 г.) і Францыю (1736 г.). У кастрычніку 1738 г. граф Рутоўскі, натуральны брат польскага караля і вялікага князя літоўскага Аўгуста III, заклаў у Дрэздэне ложу Трох Белых Арлоў, якая стала прамацяраю польскалітоўскага (у тым ліку і заходнебеларускага) масонства.
Першая польская ложа сфармавалася на каралеўскім двары ў Варшаве як філія вышэйназванай ложы. 3 1781 г. Вялікі Майстар (магістр) правінцыяльнага масонства Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага Ігнаці Патоцкі падрыхтоўвас Устаў Вялікага Усходу Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага. 26 лютага 1784 г. яго падпісалі дэпутаты ад адной вялікай ложы, трох правінцыяльных і дзсвяці сімвалічных ложаў. У іх ліку была правінцыяльная ложа пад назваю “Шчаслівае вызваленнс” на Усходзе Гродна”.
Згодна з Уставам 1784 г. існавала тры масонскія правінцыі вялікапольская, малапольская і літоўская, на чале якіх стаялі намеснікі Вялікага Магістра. Кожная правінцыя была як бы малы Вялікі Усход з прадстаўнікоў сімвалічных ложаў і мсла вялікую правінцыяльную ложу. У літоўскай гэта ложа і “Дасканалая Еднасць” на Усходзе Вільні”. У 1786 г. яе членам быў прадстаўнік (дэпутат) і родзенскай ложы “Шчаслівага вызвалення “.
30
Ложа гэта супольнасць выбраных, з’яднаных вузамі духоўнага сваяцтва і адпаведнай клятваю, ячэйка масонскага таварыства. Ложай таксама называлася памяшканне, у якім праходзілі пасяджэнні вольных муляраў. Вокны ў такіх памяшканнях выходзілі на тры бакі свету: на усход, захад і поўдзень. Колер сценаў адпавядаў ступені, у якой працавала ложа: у першай і другой блакітная, у трэцяй чорная, у чацвёртай чорная ў 4 пакоях, у пятай чырвоная з залатой абшыўкаю, у шостай белачырвоная, у сёмай чорная і чырвоная ў 4 пакоях. Дарэчы, адпаведны быў колер фартухоў, паясоў, шалікаў масонаў.
Першая гродзенская ложа, як ужо згадвалася, называлася “Шчаслівага вызвалення” на Усходзе Гродна”. Яна ўзнікла ў 1781 г., была правінцыяльнай (гэта значыць магла ствараць ложы першых трох ступеняў ) і працавала на французскай мове (адсюль па дакументах ложы яе назва “L’beureuse Dclivrance”). Гэты скарочаны надпіс маецца і на авальнай пячатцы ложы (адбітак яе захаваўся на дакуменце за 17.02.1782 г. у бібліятэцы Польскай Акадэміі Мастацтва). У бібліятэцы Акадэміі навук Літвы ёсць пергамент з подпісамі 17 братоў ложы “Шчаслівага вызвалення” на Усходзе Гродна”, якія давяралі А. Годзіну прадстаўляць іх у ложы “Дасканалай Еднасці на ўсходзе Вільні”. Майстрам кафедры быў знакаміты Ж.Э. Жылібер, намеснікам Бекю, скарбнікам Ж.Л. Бекю, сакратаром Ф. Шрайбер. Колькі існавала ложа, сказаць цяжка, бо нават вядомы даследчык, Ст. МалахоўскіЛямпіцкі памылясцца: то піша, што яна псрастала працаваць “яшчэ ў XVIII ст.”, то дае спіс членаў ложы, дзе ўказвае 18201821 гады. Ёсць факт перадачы Вялікім Усходам назвы гродзенскай ложы для Нясвіжскай ложы “Шчаслівага вызвалення” 4 жніўня 1810 г.
На 18201821 гг. у ложы “Шчаслівага вызвалення” было 79 чалавек (братоў, па масонскай тэрміналогіі). Асноўную частку складалі чыноўнікі мясцовага апарату кіравання (26 чал.) і былыя, або сапраўдныя вайскоўцы (20 чал.), затым інтэлігенцыя настаўнікі, урачы, дзеячы мастацтваў (15 чал.), іншыя (2 чал.), невядомай сацыяльнай прыналежнасці 16 чалавск. Члены ложы падзяляліся на дзейных і ганаровых: першых было 55 чалавек, другіх 24. Сярод дзейных членаў было 8 масонаў 1 ступсні, 2 другой, 18 трэцяй, 11 чацвёртай, 5 пятай, 3 шостай ступсняў. Сярод ганаровых братоў 5 масонаў мслі III ступень, 6 IV, 4 V, 1 VI, 8 VII.
Ступені масонства называліся з псршай па сёмую наступным чынам: вучань, чаляднік, майстар, кавалер выбраны, кавалер шатландскі, кавалср Усходу, кавалер Ружовага Крыжа. Ступень залежала ад узроўню пасвячэння ў масонскія таямніцы. Асноўная праца
31
кожнай ступені складалася з падрыхтоўкі і прыняцця брата ў сваю ступень. Пасяджэнні ложы адбываліся па ступенях, масоны вышэйшай ступені маглі прысутнічаць пры працах нізшых ступсняў.
Кожны год 1 сакавіка (гэта першы дзень масонскага года) адбываліся выбары чыноўнікаў ложы: майстра кафедры, ягонага намссніка, дазорцы, прамоўцы, падскарбія, суддзі, ялмузніка (літаральна “жабрака”). Майстар галоўны адміністрацыйны начальнік ложы, вызначае суд, падтрымлівае кантакты з правінцыяльнай ложаю і Вялікім Усходам, прадстаўляе братоў на вышэйшую ступень, падпісвас дакумснты.
Першым майстрам ложы “Шчаслівага Вызвалення” быў Людвік Шыман Гутакоўскі (1738 1811). Некалькі слоў пра яго, каб зразумець, якія людзі былі масонамі і якія былі іх погляды. Вучыўся Гутакоўскі спачатку ў Шчучынскай піярскай школе, затым у Варшаўскім калегіуме, з 1762 г. у Парыжы. Ад караля Аўгуста III атрымаў пасаду каралеўскага шамбеляна і пры Станіславе Панятоўскім жыў пры яго двары. У 1771 г. быў у Лондане, дзе знаёміўся з англійскім парламентарызмам. 3 1778 г. член Непарыўнай Рады. 3 1780 г. дэпутат Літоускага трыбунала. Як масон Гутакоўскі праявіў сябе і ў іншых ложах: з 1784 г. быў дэпутатам ад варшаўскай ложы “Святыня Ізіс” у Вялікім Усходзе, са студзеня 1786 г. намеснікам Вялікага Майстра ў Літве, 21 чэрвеня 1810 г. выбраны Вялікім Майстрам Вялікага Усходу. Гутакоўскі быў дэпутатам Чатырохгадовага сейма, дзе спачатку вызначыўся як абаронца караля, а потым зблізіўся з творцамі Канстытуцыі 3 мая, быў камісарам Адукацыйнай камісіі. За заслугі атрымаў пасаду вялікага падкаморыя і ордэн Белага Арла. У 1794 г. знаходзіўся ў шэрагах правых патрыётаў, пасля захопу Варшавы рускімі апякаў хворых і параненых. Гутакоўскі быў адным з заснавальнікаў у Варшаве Таварыства сяброў навук (1805 г.) і сельскагаспадарчага таварыства (1810 г.). У сваіх маёнтках гаспадарку вёў новымі метадамі. У напалеонаўскія часы займаў высокія кіраўнічыя пасады.
Пасля Гутакоўскага майстрам ложы “Шчаслівага Вызвалення” быў Якуб Бецу, чалавек всльмі цікавы. Ягоны дзед эміграваў у Рэч Паспалітую падчас праследванняў гугенотаў. Сам Якуб у 1771 г. апынуўся ў Гроднс, куды яго запрасіў Антоні Тызенгаўз. Да самага падзсння вялікага падскарбія Бецу быў ягоным паплсчнікам: займаў пасады генеральнага інспектара гродзенскіх фабрык, дырэкіара мануфактурнай канторы, якая загадвала ўсімі каралеўскімі мануфактурамі. У 17721775 гг. Бецу па заданні Тызснгаўза пабываў на чэшскіх, італьянскіх, швейцарскіх, французскіх, саксонскіх фаб
32
рыках. Ён вербаваў рамеснікаў і высылаў у Гродна, наладжваў кантакты і гандлёвыя сувязі. 3 1780 па 1787 г. Бецу ажыццяўляў нагляд за гродзснскімі мануфактурамі, а потым здаў іх у скарб Станіславу Панятоўскаму, пляменніку караля.
Другую пасаду пасля майстра займаў ягоны намеснік. Ён дапамагаў майструі а ў яго адсутнасць кіраваў справамі ложы, вёў пасяджэнні. На жаль, дакументы не захавалі прозвішча намесніка ложы “Шчаслівага Вызвалення”. Выкананне рашэнняў майстра кантралявалі два дазорцы. Яны тлумачылі незразумелыя заданні і сачылі за дысцыплінай. У 1781 г. другім дазорцам быў Я. Мюнц.
Наступная пасада ў іерархіі ложы прамоўца. Ён павінен быў добра ведаць Статут, звычаі і прадпісанні Ордэна, каб быць заўсёды іх абаронцам. Прамоўца выступаў па сутнасці кожнай справы, даваў заключэнне на пададзеныя справы адпаведна праву масонаў. Звычайна пасля яго выступлення старшыня пасяджэння пачынаў дыскусію. У 1821 г. прамоўцам быў старшыня Слуцкага земскага суда Адам Гарабурда, масон IV ступені.
Дзве наступныя пасады падскарбі і суддзя. Пад апекаю першага знаходзіўся бюджэт ложы і фінансавыя разлікі. Другі вырашаў судовыя справы братоў ложы. Прозвішча людзей, якія займалі гэтыя пасады ў ложы “Шчаслівага Вызвалення”, невядомыя.
Апошняя выбарная пасада ялмузнік. Ён кантраляваў грошы, якія былі сабраныя на дапамогу бедным, наведваў хворых чыноўнікаў ложы, на яго імя падаваліся прашэнні братоў аб дапамозе. У 1820 г. ялмузнікам быў аптэкар Караль Ронге, масон VI ступені.
На многія пасады асобы прызначаліся майстрам: сакратар, майстар абрадаў, сцюарт, пячатачнік, архівіст, гасціннік, будаўнічырахункавод, мечнік, дырэктар гармоніі. Сакратар вёў справаводства і перапіску ложы. У 1781 г. у ложы “Шчаслівага Вызвалення” ім быў Шрэйбер, у 1820 г. магістр абодвух праваў Людвік Развадоўскі. Майстар абрадаў рыхтаваў цырымоніі і сачыў, каб падчас іх кожны член ложы быў на сваім месцы. Гэтую пасаду ў 1781 г. займаў М.М. Сухадолец. Пячатачнік ахоўваў пячатку і штэмпелі ложы, ставіў пячатку на правільна складзеныя дакументы і вёў іх спіс. У 1781 г. функцыі гэтыя выконваў падкаморы Гродзенскага павета Ян Вірыён, масон III ступсні. Архівіст ахоўваў архіў, куды складаў усе дакументы аб дзейнасці ложы, вёў вопіс справаў. Сцюарт загадваў маёмасцю ложы. Гасціннік дапамагаў ялмузніку. Будаўнічырахункавод правяраў рахункі сакратара, падскарбія, ялмузніка, сцюарта і даваў сваё заключэнне аб стане даходаў і расходаў. Хто займаў пералічаныя пасады невядома.
33
Мечнікам у ложы “Шчаслівага Вызвалення” ў 1820 г. быў былы камердзінер Касцюшкі амерыканскі жыхар у Варшаве Ян Лаперэ, масон III ступені. У функцыі мечніка ўваходзіла несці меч на падушцы псрад майстрам на цырымоніях. Дырэктар гармоніі кіраваў музыкай і спевамі падчас працаў ложы, банкетаў і ўрачыстасцяў. У 1820 г. ім быў музыкант Пётр Корбут, масон IV ступені. Сярод масонаў ложы трэба назваць дэпутатаў “Шчаслівага Вызвалсння” ў Вялікім Усходзе: былы старшыня Мінскага галоўнага суда Адам Гюнтэр (у 1811 і 1820 гг.), масон VI ступені, сенатаркашталян Аўгуст Кіцкі, Фабіян Шаняўскі (1784 г.), прарэктар Варшаўскага універсітэта, дэпутат сената Юзаф Дыянізі Мінасевіч (18191820 гг.), масон VI ступені.
Сярод ганаровых братоў былі гродзенскі губернатар М. БутаўтАндржэйкавіч, былы старшыня мінскага галоўнага суда Ян Ходзька, генералкантралёр манетнага двара Караль Гофман, дырэктар Віленскага паштамта барон Фрыдэрык Разен, генерал Фларыян Вайніловіч, прафесар Віленскага універсітэта Шымон Жукоўскі і іншыя.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай і пагрому паўстання А.Т. Касцюшкі ў масонстве на тэрыторыі былых дзяржаваў Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага назіраецца поўны развал. Вялікі Усход аднаўляецца толькі 22 сакавіка 1810 г., але ў сувязі з вайной 1812 г. масонства зноў згасае. Масоны адклалі свае працы да той пары, пакуль у краіну не прыйдзе спакой. Архівы і перапіска не захавалі ніводнага дакумента аб дзейнасці масонаў у гэты час. Адраджэнне пачалося ў 1816 г., калі масоны Норвід, Сабсскі, К. Гофман і Я. Ходзька прыехалі ў Вільню і пры дапамозе старэйшага масона прэлата М. Длускага пачалі працы ў ложах “Старанны Ліцвін” і “Добры Пастар” і адчынілі дзве новыя ложы: “Школу Сакрата” ў Вільні і “Палемон” у Расіенах Ковенскай губерні. У 18181819 гг. у літоўскай правінцыі мелася 12 ложаў.