Губернскі Гродна
Аповяды з гісторыі горада (канец XVIII ст. - пачатак XX ст.)
Вячаслаў Швед
Выдавец: Баранавіцкая ўзбуйненная друкарня
Памер: 167с.
Баранавічы 2003
Росквіт масонства адбыўся ў Беларусі ў 18161821 гг. пад апекаю Аляксандра I, які сам быў масонам. У 1817 г. узніклі масонскія ложы на тэрыторыі Гродзенскай губерні: у Навагрудку ложа “Вузел Еднасці”, у Гродне “Сябры Чалавецтва” на Усходзе Гродна”. Назва ложы зыходзіць з Устава масонаў, дзе адзначаецца, што, акрамя Айчыны, ёсць чалавечнасць: “Увесь свет ёсць Айчына Вольнага Муляра, а ўсё, што тычыцца чалавека, не ёсць для яго чужым”. Статут запрашаў масонаў “электрычнай іскрай чалавечнасці агарнуць усіх людзей і ўсс краіны”.
Галоўным ініцыятарам, заснавальнікам і першым майстрам кафедры ложы “Сябры Чалавецтва” быў былы маршалак Гродзенскай
2 Зак. 321
34
губерні, масон VII ступені Калікст Межэеўскі. Ягонымі памочнікамі сталі: Ігнаці Лахніцкі і ягоны пляменнік камерюнкер Ігнаці Эмануэл Лахніцкі, дзяржаўны радца, інспсктар Гродзснскай управы, масон V ступені Бернард Міхельсон, асэсар губернскай управы, масон IV ступені Рыгор Бялоцкі, сакратар шляхецкага сходу, масон IV ступені Міхал Вітаноўскі, вілснскай скарбавай палаты, масон III ступені Ануфры Крыдэл, капітан былога войска польскага, масон III ступені Юзаф Бжэзіна, абывацель Гродна, масон III ступені Філіп Мэйнс.
Ложа “Сябры Чалавецтва” была сімвалічнай, бо вяла працы ў першых трох ступенях: вучня, чэлядніка і майстра. Інакш такія ложы зваліся янаўскімі (“ноановскнмн”) ў гонар свайго патрона св.Яна, якога Вялікі Будаўнік Свету Ягова паслаў для асветы людзей, якія знаходзяцца ў цемры і цені смерці. А яшчэ ложы першых дзвюх ступеняў называліся блакітнымі, бо сцсны ложы (памяшкання) і фартухі братоў былі такога колеру. Навука масонаў сімвалічных ложаў складалася з выпрацавання сямі абавязкаў: даверу, шчырасці, міласэрнасці для бедных, паслухмянасці, лагоднасці, адвагі і маўчання.
Ложа “Сябры Чалавецтва” падпарадкоўвалася правінцыяльнай ложы “Дасканалая Еднасць на Усходзс Вільні”. Пра гэта сведчыць і пячатка апошняй: на адным з шчытоў сімвал гродзенскай ложы P.L.(“Przyjaciele Ludzkosci”). Прадстаўнік (дэпутат) ложы ўваходзіў у Вялікі Усход Польшчы і Літвы. У 1819 г. ім быў старшыня ламжынскага грамадзянскага трыбунала Віктар Рэмбелінскі.
У 1821 г. у ложы было 146 братоў: 93 дзейныя і 53 ганаровыя. Сярод псршых найбольш было масонаў 11 (20 чал.), III (37) і IV (10) ступеняў, 9 масонаў мелі I ступень, 6 V Сярод ганаровых пераважалі браты VII ступені (22 чал.), напалову менш было масонаў III ступені (11), масонаў IV ступені было 8, V 9 ,VI 3. Па сацыяльнай прыналежнасці расклад наступны: 98 чыноўнікаў, 24 вайскоўцы, 9 інтэлігентаў, статус 15 чалавек невядомы. Выбарныя пасады займалі наступныя масоны. Адзін з майстроў ужо намі называўся К. Межэеўскі, былы маршалак Гродзенскай губерні. 3 1820 г. майстрам кафедры стаў Ігнаці Лахніцкі (1755 каля 1830 гг.). Вучыўся ён у Віленскай акадэміі, дзе ў 1772 г. абараніў дысертацыю і атрымаў тытул магістра вольных мастацтваў і доктара філасофіі. Потым даслужыўся ў войску ВКЛ (а не польскім, як піша МалахоўскіЛямпіцкі) Да палкоўніка (1788 г.). Затым быў маршалкам слонімскага двара ў МіхалаКазіміра Агінскага, ягоным дарадцам у гаспадарчых і палітычных справах. У верасні і снежні 1788 г. ездзіў ад Агінскага і
35
віленскага ваяводы К. Радзівіла ў Берлін з антыкаралеўскай і антырасійскай місіяй. Вярнуўшыся зза мяжы, пакінуў вайсковую і дворскую службы і заняўся гаспадаркаю ў сваіх маёнтках (спадчынны быў у Лахнове пад Гродна). Правёў тут сялянскую рэформу, за штоў 1810 г. атрымаў ад Аляксандра I ордэн св.Уладзіміра IV ступені. На гродзенскім сейме 1793 г. Лахніцкага выбралі камісарам Літоўскай скарбавай камісіі. У час касцюшкаўскага паўстання дзейнічаў у Гродзенскай парадкавай камісіі, ахвяраваў 1 тысячу злотых, быў віцэпрэзідэнтам Гродна (з верасня 1794 г.). Свае погляды на сялянскае пытанне выказаў у брашуры “Біяграфія селяніна над берагамі Нёмана вышэй ад Ласосны жыўшага” (Вільня, 1815). Лахніцкі быў сябрам сельскагаспадарчага таварыства ў Варшаве (з 1811 г.). Падтрымаў план МіхалаКлеафаса Агінскага аб адраджэнні ВКЛ пад апекаю Расіі. У 1813 г. дзейнічаў у Цэнтральным камітэце вайсковых павіннасцяў у заходніх губернях пастаўкі прадуктаў для расійскай арміі. У 1818 г. заснаваў Друкарскае таварыства, мэтай дзейнасці якога было размнажэнне кніг на мове арыгінала.
У 18201821 г. майстрам кафедры ложы “Сябры Чалавецтва” быў Міхал Фадзеевіч БутаўтАндржэйкавіч (1778 1830), масон V ступені. У 1794 г. як маёр кавалерыі знаходзіўся пры ўзяцці Вільні, у баях пад Слонімам і варшаўскім прадмесці Прага. Звольнены каралём з арміі, працягваў службу пры генералгубернатары Наваросіі Туталміне. Затым займаў розныя пасады ў кіраўніцтве Гродзенскага павста: праводзіў люстрацыі, быў засядацслем гродзкага і галоўнага судоў, павятовым маршалкам (1811). У 1810 г. Андржэйкавіча ўзнагародзілі ордэнам св.Ганны 2 ступені. У 1812 3.06.1813 г. ён выконваў абавязкі гродзенскага губернатара, за што, відаць, атрымаў чын старшага дарадцы.
У час знаходжання на пасадзе віцэгубернатара ЛітоўскаГродзенскай губерні Андржэйкавіч з 12 ліпеня 1815 г. па красавік 1816 г. па сутнасці кіраваў губерняю. Пасля смерці губернатара Ст.УрсынаНямцэвіча стаў губернатарам (22.11.181725.02.1819). У 1824 г. быў пераведзены на пасаду губернатара Жытомірскай губерні ў чыне сапраўднага старшага саветніка, з якой і звольнены ў 1828 г. Андржэйкавіч буйны памешчык, валодаў 204 душамі сялян. Як масон праявіў сябе праціўнікам рэформы Я. Шымкевіча ў 1818 г., якая мела мэту наблізіць масонства да шырокага грамадства. У сваім выступленні Андржэйкавіч ахарактарызаваў яе “як нікуды нягодную і адарваную ад глебы тэорыю” і прасіў пакінуць у пакоі “старое масонства”. У 1820 г. ён не прыняў новы Статут Вялікага Усходу, і гродзенская ложа працавала пастарому.
2*
36
Намеснікам майстра да 1821 г. быў рэгент гродзенскага галоўнага суда, масон IV ступені Вінцэнт Яноўскі. У 1821 г. было два намеснікі: старшыня 2 дэпартамента галоўнага суда, масон IV ступені Антоні Елец і сакратар дваранскага сходу, масон IV ступені Міхал Вітаноўскі. Функцыі дазорцаў у гэтым годзе выконвалі: першага дарадца гродзенскай скарбавай палаты, масон III ступені Вінцэнт Стычынскі, другога прэзідэнт Гродна, масон IV ступені Казімір Крэйбіх. Пасаду прамоўцы займалі ў 1821 г. масоны III і IV ступеняў, адпаведна адвакат гродзенскага галоўнага суда Бенедыкт Паўлоўскі і асэсар гэтага ж суда Дамінік Вітаноўскі. Падскарбіем быў скарбнік агульнай апекі Юзаф Нелюбовіч. Суддзёю да 1821 г згаданы А. Елец, а пасля В. Вітаноўскі. Губернскі межавы суддзя, масон III ступені Рамуальд Данкевіч выконваў абавязкі ялмузніка.
На прызначаемых пасадах у 1821 г. былі наступныя браты ложы. Сакратаром пісар гродзенскага магістрата, масон III ступені Антоні Жыжкевіч, майстрам абрадаў сакратар гродзенскай скарбавай палаты, масон III ступені Станіслаў Далінскі. Першым (эканамічным) і другім (абрадавым) сцюартамі абывацелі Гродна, масоны III ступені Мікалай Робі і Ян Міхаэліс. Дзве пасады, пячатачніка і архівіста, сумяшчаў рэгент гродзенскага галоўнага суда, масон IV ступені Ян Нелюбовіч. Будаўнічымрахункаводам быў былы палкоўнік Войска польскага, масон III ступені Ян Загорскі.
Лічу неабходным назваць некаторых ганаровых братоў “Сяброў Чалавецтва”, бо гэта дасць матэрыял для характарыстыкі ложы. Сярод іх былі масон VII ступені Ян Ходзька; Вялікі ялмузнік, дзяржаўны рэферэндар Аўгусцін Глінскі; масон VII ступені, прафесар Віленскага універсітэта Эрнэст Гродэк; сябра Дзяржаўнага савета, тайны саветнік, масон VII ступені князь Ф. ДруцкіЛюбсцкі; саветнік Дзяржсавета, масон VII ступені С.С. Ланскі; жывапісец, сябра СанктПецярбургскай Акадэміі Мастацтва, масон III ступсні Юзаф Аляшкевіч і іншыя.
Гродзенская ложа “Сябры Чалавецтва” вылучалася добразычлівасцю, што “ўплывала на ўвесь абшар Ордэна”. Віленская правінцыяльная ложа вылучала яе як прыклад узаемнай міласці братоў, дапамогі іх адзін аднаму ў асветных працах, іх павагу да сваіх аднаверцаў.
Пра погляды масонаў мы ўжо ўзгадвалі, цяпер звсрнем на гэта большую ўвагу. Відаць, трэба пагадзіцца з думкаю расійскага даследчыка А. Сяркова, што сярод братоўмасонаў былі розныя людзі: у асноўным яны займаліся самаўдасканальваннем, самавыхаваннем, “пераўтварэннем першапачаткова змарнаванай чалавечай
37
натуры”, многіх цікавіла прасоўванне па службовай лесвіцы, уваходжанне ў элітныя колы, некаторыя імкнуліся злучыць ідэю духоўнай працы па пабудове “Храма Гасподня” з пераўтварэннем рэчаіснасці.
Сярод гродзенскіх былі, на маю думку, усе тры катэгорыі масонаў Паглядзім, як масонская ідэя чалавечнасці звязана з ідэяй роўнасці ўсіх людзей. Словы з прамовы Вялікага Першага Дазорцы на ўрачыстым віншаванні дня адкрыцця вялікай ложы “Вялікага Казіміра”: “Недастаткова таго, каб шанаваць роўнасць у свяцілішчы”, а трэба, “каб мы ва ўсіх людзях паважалі нараўне чалавека: чалавека ў барве, або лахманах, за плугам, з пяром, са зброяю, з пілою, са скіпетрам, ці з аршынам у руках; бо ён усюды ёсць тая самая істота, мас аднолькавы пачатак, аднолькавае права на зямное шчасце і аднолькавае прызначэнне за труною”.
А.С. Пушкін пісаў пра масонаў: “Дзіўная мешаніна містычнай набожнасці і філасофскага вальнадумства, шчырая любоў да асветы, практычная філантропія ярка выдзяляла іх ад пакалення... Нельга адмаўляць, што шмат з іх належала да ліку незадаволеных, але іх недобразычлівасць абмяжоўвалася грэблівым ганьбаваннем сучаснага, цнатлівымі надзеямі на будучыню і двухсэнсоўнымі тостамі на франкмасонскіх вячэрах”. Гэта ў поўнай меры датычыць і масонаў на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку гродзенскіх ложаў. Даследчык С. Дабранскі лічыў, што масонства Рэчы Паспалітай не магло прыняць форму апазіцыі ўраду, бо гэтаму перашкаджала глыбокая канспірацыя ўсіх масонскіх працаў. Але і ён прызнае вялікі ўплыў масонаў на арганізацыю патаемных таварыстваў і існаванне сувязі паміж імі. Вось што Дабранскі піша пра масонаў першай чвэрці XIX ст.: “Масоны ўвогуле не схільныя да палітыкі, пачынаюць адхіляцца ад першапачатковых задач, паступова пераўтвараючыся ў чыста палітычныя таварыствы. He маючы магчымасці непрыхавана выказваць свае палітычныя погляды, польскія і літоўскія масоны пачынаюць “працаваць” у сваіх ложах пад покрывам строгай таямніцы, ствараючы розныя патаемныя таварыствы, якія імкнуліся да звароту згубленай вольнасці і аднаўлення загінутай дзяржавы”.