Губернскі Гродна
Аповяды з гісторыі горада (канец XVIII ст. - пачатак XX ст.)
Вячаслаў Швед
Выдавец: Баранавіцкая ўзбуйненная друкарня
Памер: 167с.
Баранавічы 2003
Ст. Міцканеўскі, былы масон віленскай ложы “Старанны Ліцвін”, пры разглядзе ягонай фінансавай спрэчкі да ложы (ён патрабаваў, каб тая вярнула яму 76 руб., якія ён даў у касу ложы ў выглядзе ўзносаў) гаварыў на допыце аб сутнасці масонства: “Сістэма франкмасонаў пагражае небяспекаю народам і накіравана супраць Бога. Тлумачу: галоўная таямніца масонаў заключаецца ў наступным: усталяваць паміж усялякага стану людзьмі вольнасць і роўнасць, зліквідаваць
38
дэспатызм, або самадзяржаўнае кіраванне, значыць тое, якое схіляецца да рэвалюцыі, падобнай да тых, што адбыліся ў Францыі, Іспаніі, Партугаліі, Нсапалі, Турыне, а таму, зразумела, пагражае хваляваннямі народаў”.
Сумна вядомы нам М. Навасільцаў таксама добра гэта разумеў. У данясенні з Варшавы ад 24 мая 1821 г. раіў зліквідаваць масонства ў Каралеўстве Польскім і Расіі (асабліва ў яе “польскіх” губернях), бо бачыў у ім непасрэдную або апасродкаваную крыніцу ўсіх патаемных таварыстваў, што служыла ім “узорам і прыкрыццём”. У данясенні ад 3 верасня 1821 г. Навасільцаў сцвярджаў, што масонскія ложы і студэнцкія таварыствы гэта “адно і тое ж, што яны маюць адну мэту і толькі па назве адрозніваюцца ад карбанарыяў”. Беларускалітоўскія ложы мелі значны ўплыў на таварыствы шубраўцаў, філаматаў, філарэтаў, прамяністых.
Масонскія абрады сімвалізавалі Рэч Паспалітую: межамі ложы былі “два моры”, “дзве ракі”, гэта значыць межы былой дзяржавы, браты збіраліся ў “алтара Айчыны, які пашкоджаны зверху, але стаіць на добрым падмурку”. Масоны прысягалі вярнуць алтару ягоны былы бляск, гэта значыць весці барацьбу за адраджэннс Айчыны. Вялікі Усход не прызнаваў падзелаў Рэчы Паспалітай і распаўсюджваў сваю ўладу на ўсю тэрыторыю былой дзяржавы. У адносінах да манарха трэба было прытрымлівацца патрабавання Статута сімвалічных ложаў: “Найвышэйшая істота бачным і ўпэўненым спосабам уладу сваю ўсклала ў рукі Манарха. Таму шануй і любі яго павагу і начальніцкасць у кожным кутку зямлі, дзе ні жывсш. Першы твой гонар належыць Богу, другі — Айчыне... Шануй падобна (сваіх бацькоў — В.Ш.) айцоў краю і прасі Найвышэйшага аб іх захаванні. Яны намеснікі і відочныя выявы Бога на зямлі”.
У 1817 г. узнікла ідэя вызвалення сялян на прыкладзе Астзейскіх губерняў. Падрыхтоўкаю беларускалітоўскага грамадства заняліся шубраўцы. У снсжні 1817 г. гэтас пытаннс паднялі на дваранскіх выбарах у Вільні. Зерне, кінутае масонамі, не засохла: было вырашана падаць усепадданейшае прашэнне аб стварэнні камітэта для складання праекта паляпшэння становішча сялян. Падрыхтоўка дарэформы зацягнулася да 1819 г., потым пачаўся разлад у масонстве, і хутка яно было забаронена.
У жніўні 1821 г. выйшаў указ Аляксандра I аб закрыцці масонскіх лож і тайных таварыстваў. 25 всрасня 1821 г. на апошняй сесіі Вялікага Усходу Польскага ўсе ложы закліканы да паслухмянасці царскаму ўказу яны павінны былі закрыць свае працы да 1 кастрычніка ў Варшавс і да 15 кастрычніка у правінцыях. Пасля гэтай даты іх
39
дзейнасць будзе лічыцца антызаконнай. У першай палове кастрычніка віленскі гснералгубернатар РымскіКарсакаў абвясціў жнівсньскі ўказ цара. Шостага лістапада на пасяджэнні Адміністрацыйнай рады прынята пастанова Намесніка Каралеўства Польскага Зайончыка аб агульным, безумоўным і канчатковым закрыцці ўсіх тайных таварыстваў у Каралеўстве Польскім. Практычна ўсе ложы на тэрыторыі Беларусі былі зачынены, іх архівы, грошы, рэчы, прадметы абраднасці і сімволікі па прадпісанню Майстра Вялікага Усходу А. Ражнецкага павінны быць сабраны для захавання. Менавіта ў гэты час адбылася вышэйзгаданая “справа Ст. Міцканеўскага”. He вырашыўшы справу ў Вільні, Міцканеўскі двойчы звярнуўся з прашэннем на імя імпсратара і адзін раз да Намесніка. У ходзе справы былы масон па сутнасці зрабіў данос на масонства, абвінаваціўшы яго ў падрыхтоўцы “народнага хвалявання” і вынішчэнні хрысціянскай всры. 8 лютага 1822 г. РымскіКарсакаў паслаў міністру ўнутраных спраў змястоўную запіску аб усёй справе, а той далажыў гэта цару. Несумненна, што гэта падліла масла ў агонь забароны масонства. 1 жніўня 1822 г. царскі ўказ закрыў ложы па ўсёй Расійскай імперыі.
Усе дзяржаўныя чыноўнікі, настаўнікі школ, прафесары, вайскоўцы павінны былі даць падпіску аб нспрыналежнасці да масонскіх і іншых тайных таварыстваў у краі ці за мяжой. У гродзенскім архіве захавалася частка падпісак масонаў двух узораў: не належаў і налсжаў да ложы, але цяпер і ў будучым не буду яе членам ні ў краі, ні за мяжой. 14 лістапада 1822 г. каралеўскі намеснік Зайончык загадаў забраць ключы ад скрыні з дакументамі і рэчамі Вялікага Усходу Польскага. Такім чынам, легальная гісторыя масонства была завершана.
Большасць масонскіх ложаў спынілі свае працы, але ўрад адчуваў, што не ўсе. Тайны сенатар Навасільцаў сакрэтна пісаў гродзенскаму губернатару 24 мая 1823 г.: “... майце пільны нагляд, ці не збіраюцца былыя масоны ў кагонебудзь са сваіх сяброў або ў трэцім месцы пад выглядам сяброўскіх размоў, ці часта бываюць такія гутаркі і сходы, ці запрашаюцца на іх пабочныя асобы, чым яны займаюцца, і ці не відаць уплыву якойнебудзь асобы на гэтыя сходы”. Губсрнатар М. БутаўтАндржэйкавіч спраўна дакладваў аб выкананні розных распараджэнняў, але як былы масон, відаць, не вельмі стараўся, бо дзейнасць “Сяброў Чалавсцтва” на Усходзе Гродна” працягвалася. Польская пісьменніца Э. Ажэшка ў сваіх “Успамінах” занатавала: “...Бацька мой быў вальнадумцам, як гэта тады называлася, вальтэрыянцам; ведаю, што паміж 1825 і 1840 годам належаў да
40
адной з масонскіх ложаў, якія існавалі ў Літве”. Нам ужо вядома, што масон III ступені Б. Паўлоўскі з 1821 г. займаў у ложы пасаду прамоўцы.
Расказаная аб гродзенскіх масонскіх ложах гісторыя толькі пачатак яе глыбокіх даследаванняў. Дакументы, якія захоўваюцца ў архівах Пецярбурга, Масквы і Вільні, адкрыюць яе новыя невядомыя старонкі.
DELA\ Чеу 0
Мал. 3. Пячатка ложа “Шчаслівага Вызвалення” на Усходзе Гродна” Мал. 4. Пячатка ложы “Сябры Чалавецтва” на Усходзе Гродна” Мал. 5. Пячатка ложы “Сябры Чалавецтва” на Усходзе Гродна” Мал. 6. Знак ложы “Сябры Чалавецтва” на Усходзе Гродна”
41
У “НАВАЛЬНІЦУ 1812 ГОДА”
Напярэдадні франкарасійскай вайны на заходняй мяжы Расійскай імперыі знаходзіліся тры расійскія арміі. Частка войск была размешчана на тэрыторыі Гродзенскай губсрні. У Гродне жыў генералмаёр Г.С. Дорахаў камандзір авангарда 2й арміі, кватэраваў Данскі казачы корпус атамана М.І. Платава 7 палкоў (7 тыс. чалавек: казакі, калмыкі, башкіры). Сам Мацвей Іванавіч жыў у домс Жылока. Некаторы час у палацы графа Валіцкага жыў карпусны начальнік Ф.Ф. Вінцэнгеродзэ. Улічваючы стратэгічную ролю Гродзенскай губерні, Аляксандр I па дарозе ў Вільню 17 мая 1812 г. (усе даты даюцца па новаму стылю) заехаў у Гродна, дзс правёў агляд войска, аддаў загад губернатару В.С. Ланскому пільна сочыць, каб з губерні не вывозілі хлеб і жывёлу для забсспячэння напалсонаўскай арміі.
Рыхтуючыся да вайны, Напалеон стварыў у прыгранічных раёнах, у тым ліку і ў Гродзенскай губсрні, сетку тайных агентаў. Выключную цікавасць мелі звесткі аб шляхах з Гродна ў напрамку Масквы, Пецярбурга, Вільні. Яшчэ ў жніўні 1807 г. губернскі сакратар даносіў гродзенскаму губсрнатару, што пры аглядзе замежнай карэспандэнцыі знайшоў два лісты ад збеглых з Гродна ў французскую армію палякаў. У іх адзначалася, што хутка іх войска рушыць у паход
да расійскіх мсжаў, і, у прыватнасці, у Гродна. На Гродзеншчыне, паводле задумы Напалеона, павінна была адбыцца генеральная бітва, якая вырашыла б лёс вайны з Расіяй. Узяццем Гродна завяршалася б НёманскаВіленская апсрацыя, пасля чаго французскі імператар меркаваў застацца на зімоўку ў Смаленску і Мінску.
У сакрэтным рапарце літоўскаму ваеннаму губернатару 16 чэрвеня 1812 г. гродзснскі губсрнатар Ланскі пісаў, што ім прыняты меры да перавозкі архіваў з дзяржаўных устаноў Гродна і Брэста. У Віленскую казённую палату ён адпраўляў казённыя грошы. Пакінутыя 200 пудоў
Мал. 7. М. I. Платаў
2а Зак. 321
42
медзі прадугледжвалася абмяняць на асігнацыі або серабро. У вайсковай казённай аптэцы знаходзілася на некалькі соцен тысяч рублёў лекаў, а ў саборнай (Сафійскай) царкве багатыя рызы і царкоўнае начынне. Літоўскі ваенны губернатар загадаў вывезці ўсё гэта ў Пскоў. 3 пачатку вайны сувязь з ім была перарвана, таму эвакуацыя на ўсход ішла праз Слонім, Навагрудак. Псршы абоз, у якім знаходзіліся справы губернскага праўлення, быў прывезены ў Мінск, але праз некалькі тыдняў трапіў у рукі французаў. Частка архіваў была давезена да Масквы, але загінула там падчас пажару. Апошнія абозы з казённай маёмасцю, амуніцыіяй, зброяй і харчамі пакідалі Гродна 28 чэрвеня пад агнём ворага. Як даносіў Платаў, гэты транспарт “мною вывезены, як гаворыцца, з рук непрыяцельскіх выкрадзены”.
28 чэрвеня Гродна пакінулі губернатар Ланскі, віцэгубернатар М.Ф. БутаўтАндржэйкавіч, казначэй, радцы губсрнскага праўлення, чыноўнікі і канцылярскія служачыя усяго каля 50 чалавек. Вечарам 30 чэрвеня яны дабраліся да Навагрудка, адкуль Ланскі адправіў іх у Мінск, а сам застаўся чакаць штаб Другой Заходняй арміі. Увесь гэты час Платаў абараняў Гродна, вёў бой з авангардам войск караля Всстфальскага, брата французскага імператара Жэрома Банапарта. Гродзенскі паліцмайстар Высочын атрымаў загад ліквідаваць мост у выпадку пераправы французаў. Батальёну ўнутранай аховы на чале з прапаршчыкам Іўшыным не ўдалося стрымаць колькасна пераважаючыя напалеонаўскія войскі. Праціўнік быў абстраляны з гармат. Іўшын загінуў. Казакі Платава адыходзілі з Гродна праз Бераставіцу Ліду Шчучын.
У той жа дзень Гродна заняла лёгкая кавалерыя Юзафа Панятоўскага пляменніка апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Гэта было спецыяльна зроблена французскім камандаваннем для таго, каб падкрэсліць, што “польскі” горад вызваліла польскае войска. Сам Жэром Банапарт са шматлікай світаю ў 80 коннікаў 30 чэрвеня з’явіўся ў Гродне. Псрад горадам яго сустрэў новы мэр, а шляхта і чыноўнікіпалякі віталі караля Вестфальскага на кватэры, у каменным доме віцэгубернатара Максімовіча (цяпер стары будынак Гродзенскага аблвыканкома па вул. Э. Ажэшкі, 3). Галоўны штаб размясціўся ў доме Валіцкага, а Панятоўскі у губернатарскім доме (былы палац А.Тызснгаўза, да сённяшняга дня нс захаваўся). 3 1 па 3 ліпеня ў Гродне знаходзілася французская кавалерыя.