Іван Хруцкі

Іван Хруцкі

Выдавец: Беларусь
Памер: 59с.
Мінск 2009
13.44 МБ
ІВАН ХРУЦКІ
Ріван Хруцкнй Ivan Khrutsky
Славутыя мастакі з Беларусі Знаменнтые художннкн нз Беларусн Famous artists from Belarus
2-e выданне, ca змяненнямі
Мінск Выдавецтва «Беларусь»
УДК [75(476)+929Хруцкі] (084.1)
ББК 85.143(4Бем)я6
Ш8
Серыя заснавана ў 2012 годзе
Аўтар ідэі і каардынатар праекта У.І. Пракапцоў — дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства
Аўтар тэксту і складальнік А.П. Харак
Фота Д.М. Казлова, А.Л. Ліхтаровіча
ISBN 978-985-01-0971-2
© Харак А.П., тэкст, складанне, 2012
© Нацыянальны мастацкі музей
Рэспублікі Беларусь, фота, 2012
© Выдавецтва «Беларусь», са змяненнямі, 2012
ван Фаміч Хруцкі (1810—1885) — прызнаны майстар нацюрморта, партрэтыст, аўтар пейзажаў, інтэр’ераў, алтарных карцін, абразоў. Да адметных асаблівасцей творчасці жывапісца можна аднесці ўвагу да дэталяў, стараннасць прапрацоўкі фактуры, паэтызацыю паўсядзённасці. I. Ф. Хруцкі — адзін з заўважных прадстаўнікоў стылю бідэрмеер у еўрапейскім жывапісе.
Дзіцячыя і юнацкія гады будучага мастака прайшлі на Полацкай зямлі. Менавіта тут старэйшы сын уніяцкага святара Фамы Хруцкага атрымаў пачатковую адукацыю, у тым ліку і некаторыя навыкі ў галіне малявання. Як адзначае беларускі і польскі публіцыст Рамуальд Падбярэзскі (1812 ці 1813—1856): «Ян Хруцкі, які паходзіць з Полацка ў Віцебскай губ[ерні], атрымаў пачаткі малявання ў Полацкай вышэйшай школе ў айцоў піяраў у тамтэйшага выкладчыка жывапісу с[падара] Спажынскага, які, дзякуючы свайму таленту, быў даволі запатрабаваны на Белай Русі»1.
Пасля заканчэння вышэйшага піярскага вучылішча пачынаючы мастак пакінуў Беларусь і перасяліўся ў Пецярбург, дзе знаходзіўся бязвыезна ў канцы 1820-х — 1830-я гг.: капіраваў палотны еўрапейскіх майстроў, штудзіраваў у акадэмічных
1 Podbereski, R. О niektorych artystach, ktorzy juz wyszli albo jeszcze si? ksztalc^ w Akademii Sztuk pi?knych w S.-Petersburgu I R. Podbereski II Tygodnik Petersburski. — 1842. — № 59. — S. 324 (nep. c польск. мовы H. A. Кручынінай, A. П. Харака).
майстэрняхнатуру,удасканальваўсваёмастацтва. У 1830 г. дзякуючы пратэкцыі Іосіфа Аляшкевіча (1777—1830) I. Ф. Хруцкі працуе ў Эрмітажы. У 1833 г. упершыню прадстаўляе свае творы на выстаўцы Акадэміі мастацтваў. Працы маладога жывапісца звяртаюць на сябе ўвагу старэйшых калег — у 1836 г. I. Ф. Хруцкі ўдастойваецца вялікага сярэбранага медаля і звання някласнага мастака, у 1838 г. атрымлівае малы залаты медаль, а ў 1839 г. становіцца акадэмікам.
Сярод работ пецярбургскага перыяду, што захоўваюцца ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (НММ РБ), ёсць і раннія, яшчэ вучнёўскія творы — «Вінаград і садавіна» (пачатак 1830-х), «Партрэт невядомай з кошыкам у руках» (каля 1835), і больш познія, ужо дастаткова дасканалыя па свайму выкананню палотны. Сярод апошніх варта адзначыць «Партрэт невядомай з кветкамі і садавіной» (1838). Гэтая карціна на акадэмічнай выстаўцы была ўдастоена малога залатога медаля2. Складаная кампазіцыйная пабудова, ідэалізацыя мадэлі, стараннасць прапрацоўкі дэталяў і адначасова апавядальнасць, уменне расставіць акцэнты вылучаюць гэты твор.
У перыяд пражывання I. Ф. Хруцкага ў Пецярбургу асаблівай папулярнасцю стаў карыстацца жанр «кветак і пладоў». У гэтым вялікая заслуга самога мастака, які стварыў шмат эфектных, не пазбаўленых дэкаратыўнасці, але разам з тым
2 Резнмк, Т. A. К нсторпн «Портрета немзвестной с цветамн м фруктамя» 14. Ф. Хруцкого II Іван Хруцкі: мастацтва ў дыялогу культур : матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага жывапісца XIX стагоддзя Івана Фаміча Хруцкага (5 верасня 2010 г., г. Полацк). — Мінск : Белпрынт, 2010. — С. 5—8.
тонка і паэтычна напісаных нацюрмортаў. Найболып удалыя кампазіцыі «тыражуюцца» жывапісцам. Аднак гэта не дакладныя аўтарскія паўторы, а варыяцыі — кожнаму наступнаму твору ўласцівы свае асаблівасці. Сярод неаднаразова сустракаемых варыянтаў можна ўказаць на такія палотны, як «Плады і дыня» (другая палова 1830-х), «Нацюрморт. Кветкі і садавіна» (1839), «Плады і свечка» (канец 1830-х — пачатак 1840-х).
Атрымаўшы ранняй вясной 1840 г. права пакінуць Пецярбург (дазвол быў дадзены ў сувязі са смерцю бацькі мастака ў 1839 г.), Іван Хруцкі накіроўваецца на радзіму. Але там ён жыве і працуе толькі наездамі, усё яшчэ праводзячы шмат часу ў сталіцы.
Прыязджаючы ў Беларусь, I. Ф. Хруцкі галоўным чынам займаецца партрэтаваннем. У 1841 г. ён піша партрэт П. Я. Рубцова. Пётр Рубцоў (1790-я — 1851), які ўзначальваў Віцебскую Казённую палату, прадстаўлены як афіцыйная асоба — у мундзіры, з усімі ордэнамі, медалямі і адзнакамі. У вобразе, створаным мастаком, адчуваецца дакументальная дакладнасць. Аднак гэта толькі адна з граняўХруцкага-партрэтыста.
У 1843 г., знаходзячыся ў Пецярбургу, I. Ф. Хруцкі напісаў адзін з найлепшых сваіх партрэтаў — «Партрэт I. I. Глазунова». Як відаць, гэтаму спрыяла асабістая сімпатыя да партрэтуемага — прадстаўніка адной з самых вядомых у Расіі сем’яў кнігавыдаўцоў. Ілья Глазуноў намаляваны ў чорным сюртуку на цёмным глухім фоне. Дзякуючы такому лаканічнаму вобразнаму рашэнню ўдалося падкрэсліць значнасць і ўнутранае высакародства гэтага чалавека.
Жыццё I. Ф. Хруцкага ў Беларусі было звязана і з працай, і з уладкаваннем уласнага жыцця. У 1844 г. непадалёк ад Полацка ён набывае маёнтак Захарнічы і будуе дом. У 1845 г. жэніцца. Аднак на радзіме мастак застаецца нядоўга.
У 1846 г. ад літоўскага архіепіскапа (пазней — мітрапаліта) Іосіфа Сямашкі (1798—1868) Іван Хруцкі атрымлівае заказ на стварэнне іканастаса. Гэта паклала пачатак віленскаму перыяду творчасці жывапісца.
У Літве I. Ф. Хруцкі быў ацэнены і як іканапісец, і як партрэтыст. У лісце ад 30 ліпеня 1847 г. адзін з мастакоў, што жыўтады ўВільні, — Вікенцій Смакоўскі (1797—1876) адзначае: «У Вільні цяпер знаходзяцца два мастакі-партрэтысты: Марачынскі і Хруцкі; гэты апошні — выбітны і малюе дасканала»3.1. Сямашка, ведаючы пра гэты талент мастака, поруч з абразамі даручае яму напісаць серыю невялікіх партрэтаў «дзеячаў уз’яднання» ўніятаў з Праваслаўнай царквой. Гэтыя творы павінны былі размясціцца ў архірэйскім доме.
Акрамя згаданай серыі па заказу Сямашкі I. Хруцкі піша і іншыя партрэты. У 1847 г. быў створаны «Партрэт В. Лісоўскага». Іераманах Вікенцій (1780—1858) — духоўнік праасвяшчэннага Іосіфа — паказаны адхіленым ад усяго знешняга. Разам з тым выява не статычная, не замкнёная ў сабе. У аснове яе — дыяганальная кампазіцыйная пабудова, якая ў поўнай меры адлюстроўвае моцны ўнутраны рух чалавечай душы.
3 Цыт. па: Ryszkiewicz, A. Kilka obrazow polskich ze zbiorow radzieckich I A. Ryszkiewicz II Biuletyn historii sztuki. — 1966. — № 341. — S. 376 (nep. з польск. мовы H. А. Кручынінай, А. П. Харака).
Дзякуючы літаратурным крыніцам вядома, што ў 1849 г. у Вільні I. Ф. Хруцкі партрэтуе праасвяшчэннага Іосіфа. У зборы НММ РБ захоўваецца «Партрэт I. Сямашкі». Работа падпісана — Пйсаль ...am Хруцкій 18494. Аднак аўтарства I. Ф. Хруцкага застаецца пакуль пад пытаннем. Сёння цяжка з усёй пэўнасцю казаць пра тое, як змянялася манера пісьма мастака на працягу яго жыцця, г. зн. суаднесці гэты партрэт з іншымі творамі жывапісца ў гэтым жанры.
Відавочна, у Вільні быў створаны і «Мужчынскі партрэт» (1851). Твар партрэтуемага перададзены вельмі фактурна, без намёку на ідэалізацыю, мазок імклівы, даволі экспрэсіўны. У пэўнай меры гэта характарызуе тыя змены, якія адбываюцца ў партрэтным майстэрстве мастака.
Каля 1854 г. завяршаецца віленскі перыяд творчасці I. Ф. Хруцкага. У гэтым годзе была напісана апошняя з вядомых сёння работ, звязаных з I. Сямашкам і яго літоўскай рэзідэнцыяй, — «Мітрапаліт Іосіф Сямашка слухае ў сваім кабінеце даклад сакратара» (Рускі музей).
У тым жа годзе з’яўляецца карціна «Бітая дзічына, агародніна і грыбы» — прыклад чарговага звароту мастака да жанру нацюрморта і стварэння новай арыгінальнай кампазіцыі. У адрозненне ад нацюрмортаў пецярбургскага перыядуўгэтым творы акцэнт зроблены не на экзатычных персіках, лімонах і
4 Упершыню гэты партрэт быў апублікаваны ў выданні: Пронзведення Мвана Хруцкого в собранлн Нацмонального художественного музея Республлкн Беларусь : альбом-каталог / науч. ред. Т. А. Резннк. — Мннск : Белпрянт, 2010. — С. 47, 51, 76.
вінаградзе, а на садавіне, якая расце ў родным краі, — капусце, моркве, цыбулі. Пэўную разнастайнасць і апавядальнасць у карціну ўносіць выява пачка запалак і бітай дзічыны.
Пачынаючы з другой паловы 1850-х гг. і да канца жыцця Іван Хруцкі жыве і працуе пераважна ў Беларусі. Твор «У пакоях сядзібы мастака. Дзеці перад мальбертам» (1854—1855) быў напісаны адным з першых у беларускі перыяд. Работа — невялікі аповед аб сваім уласным жыцці. Ва ўтульным, добра асветленым пакоі ля мальберта размясціліся дзяўчынка і хлопчык. Дзяцей акаляе простая абстаноўка. Вылучнай асаблівасцю інтэр’ера з’яўляецца вялікая колькасць твораў жывапісу і пластыкі. Дом мастака — гэта і сямейны ачаг, і своеасаблівы мастацкі салон — месца эстэтычнага выхавання падрастаючага пакалення.
Пра апошнія дзесяцігоддзі жыцця і творчасці I. Ф. Хруцкага звестак зусім няшмат. Сёння вядомы адзінкавыя працы мастака, што адносяцца да 1860-х — першай паловы 1880-х гг. Адным з апошніху 1884 г. быў створаны «Аўтапартрэт» (Рускі музей). Цікава, што ў гэтай працы жывапісец выкарыстоўвае тое ж тонкае лесіровачнае пісьмо, што і ў перыяд свайго творчага станаўлення (1830-я гг.). Праз дзевяць месяцаў пасля напісання аўтапартрэта мастак памёр. Пахаваны ён быў недалёка ад свайго дома ў Захарнічах.
Сёння самая значная калекцыя карцін Івана Фаміча Хруцкага — 23 жывапісныя творы — захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Большая частка работ майстра знаходзіцца ў пастаяннай экспазіцыі НММ РБ.
Аляксей Харак
С/ I/ ван Фомлч Хруцклй (1810—1885) — прлзнанный мастер натюрморта, портретлст, автор пейзажей, лнтерьеров, алтарных картлн, лкон. К отллчлтельным особенностям творчества жлвоплсца можно отнестл внлманле к деталям, тіцательность проработкл фактуры, поэтлзацлю повседневностл. Н. Ф. Хруцклй — одлн лз заметных представлтелей стлля блдермейер в европейской жлвоплсл.